﻿<?xml version="1.0" encoding="UTF-8"?>
<bible language="Belarusian Bokun (Пераклад А.Бокуна)" status="© Antoni Bokun" link="https://www.bible.com/bible/1573/1PE.3.БББ">
	<testament name="Old">
		<book number="1">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">На пачатку стварыў Бог неба і зямлю.</verse>
				<verse number="2">І зямля была бязладная і пустая, і цемра над бяздоньнямі, і Дух Божы ўзносіўся над водамі.</verse>
				<verse number="3">І сказаў Бог: “Няхай станецца сьвятло”. І сталася сьвятло.</verse>
				<verse number="4">І бачыў Бог сьвятло, што яно добрае, і разьдзяліў Бог сьвятло і цемру.</verse>
				<verse number="5">І назваў Бог сьвятло днём, а цемру — ноччу. І быў вечар, і была раніца — дзень адзін.</verse>
				<verse number="6">І сказаў Бог: “Няхай станецца прасьцяг сярод водаў і няхай аддзеліць воды ад водаў”.</verse>
				<verse number="7">І зрабіў Бог прасьцяг, і разьдзяліў воды, якія былі пад прасьцягам, і воды, якія былі над прасьцягам. І сталася так.</verse>
				<verse number="8">І назваў Бог прасьцяг небам. І быў вечар, і была раніца — дзень другі.</verse>
				<verse number="9">І сказаў Бог: “Няхай зьбяруцца воды, якія пад небам, у адно месца, і няхай зьявіцца сухазем’е”. І сталася так.</verse>
				<verse number="10">І назваў Бог сухазем’е зямлёю, а збор водаў назваў морам. І бачыў Бог, што [гэта] добра.</verse>
				<verse number="11">І сказаў Бог: “Няхай зазелянее зямля зелянінай, травой, якая сее насеньне, і дрэвамі пладовымі, якія даюць плады паводле гатунку свайго і маюць у сабе насеньне на зямлі”. І сталася так.</verse>
				<verse number="12">І выдала зямля зеляніну, траву, якая сее насеньне паводле гатунку свайго, і дрэвы, якія даюць плады і маюць у сабе насеньне паводле гатунку свайго. І бачыў Бог, што [гэта] добра.</verse>
				<verse number="13">І быў вечар, і была раніца — дзень трэці.</verse>
				<verse number="14">І сказаў Бог: “Няхай стануцца сьвяцілы на прасьцягу неба, каб разьдзяляць дзень і ноч, і няхай будуць дзеля знакаў, і вызначаных часоў, і дзён, і гадоў.</verse>
				<verse number="15">І няхай будуць сьвяціламі на прасьцягу неба, каб сьвяцілі на зямлю”. І сталася так.</verse>
				<verse number="16">І зрабіў Бог два сьвяцілы вялікія: сьвяціла большае, каб кіравала днём, і сьвяціла меншае, каб кіравала ноччу, і зоркі.</verse>
				<verse number="17">І зьмясьціў іх Бог на прасьцягу неба, каб сьвяцілі на зямлю,</verse>
				<verse number="18">і кіравалі днём і ноччу, і аддзялялі сьвятло ад цемры. І бачыў Бог, што [гэта] добра.</verse>
				<verse number="19">І быў вечар, і была раніца — дзень чацьвёрты.</verse>
				<verse number="20">І сказаў Бог: “Няхай узварушацца воды рухам душы жывой, і птушкі няхай лётаюць над зямлёю па прасьцягу неба”.</verse>
				<verse number="21">І стварыў Бог цмокаў вялікіх і ўсякую душу жывую, якая рухаецца, якімі ўзварушыліся воды, паводле гатункаў сваіх, і ўсякую птушку крылатую паводле гатунку свайго. І бачыў Бог, што [гэта] добра.</verse>
				<verse number="22">І дабраславіў іх Бог, кажучы: “Пладзіцеся і множцеся, і напаўняйце воды мораў, а птушкі няхай множацца на зямлі”.</verse>
				<verse number="23">І быў вечар, і была раніца — дзень пяты.</verse>
				<verse number="24">І сказаў Бог: “Няхай выдасьць зямля душу жывую паводле гатунку свайго: скаціну, паўзуноў і зьвяроў зямных паводле гатункаў сваіх”. І сталася так.</verse>
				<verse number="25">І зрабіў Бог зьвяроў зямных паводле гатункаў сваіх, і скаціну паводле гатунку свайго, і ўсякіх паўзуноў зямных паводле гатункаў сваіх. І бачыў Бог, што [гэта] добра.</verse>
				<verse number="26">І сказаў Бог: “Зробім чалавека на вобраз Наш, як падабенства Нашае, і няхай ён мае уладу над рыбамі марскімі і над птушкамі паднебнымі, і над скацінай, і над усёй зямлёй, і над усякім паўзуном, які поўзае па зямлі”.</verse>
				<verse number="27">І стварыў Бог чалавека на вобраз Свой, на вобраз Божы стварыў яго, мужчыну і жанчыну стварыў іх.</verse>
				<verse number="28">І дабраславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: “Пладзіцеся і множцеся, і напаўняйце зямлю, і падпарадкоўвайце яе сабе, і мейце ўладу над рыбамі марскімі, і над птушкамі паднебнымі, і над усякім зьверам, які рухаецца па зямлі”.</verse>
				<verse number="29">І сказаў Бог: “Вось, Я даў вам усякую траву, якая сее насеньне, якая на абліччы ўсёй зямлі, і ўсякія дрэвы, якія маюць плод дрэва і сеюць насеньне, каб былі вам на ежу.</verse>
				<verse number="30">І ўсім зьвярам зямным, і ўсім птушкам паднебным, і ўсяму, што рухаецца па зямлі, у якім ёсьць душа жывая, Я даў усякую траву зялёную на ежу”. І сталася так.</verse>
				<verse number="31">І бачыў Бог усё, што зрабіў, і вось, усё вельмі добра. І быў вечар, і была раніца — дзень шосты.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">І былі скончаны неба і зямля, і ўсё войска іхняе.</verse>
				<verse number="2">І скончыў Бог у сёмы дзень работу Сваю, якую зрабіў, і супачыў у сёмы дзень ад усёй работы Сваёй, якую зрабіў.</verse>
				<verse number="3">І дабраславіў Бог дзень сёмы і асьвяціў яго, бо ў ім супачыў ад усёй работы Сваёй, якую стварыў Бог, робячы.</verse>
				<verse number="4">Такі вось радавод неба і зямлі, калі былі яны створаныя, у дзень, калі ГОСПАД Бог зрабіў зямлю і неба.</verse>
				<verse number="5">І не было яшчэ ніводнага куста палявога на зямлі, і ніводная палявая трава яшчэ не вырасла, бо ГОСПАД Бог не спаслаў дождж на зямлю і не было чалавека, каб абрабляць зямлю.</verse>
				<verse number="6">І пара падымалася ад зямлі, і напойвала ўсё аблічча зямлі.</verse>
				<verse number="7">І зьляпіў ГОСПАД Бог чалавека з пылу зямлі, і ўдыхнуў у ноздры ягоныя дыханьне жыцьця, і стаўся чалавека душою жывою.</verse>
				<verse number="8">І пасадзіў ГОСПАД Бог сад у Эдэне, на ўсходзе, і зьмясьціў там чалавека, якога зьляпіў.</verse>
				<verse number="9">І вырасьціў ГОСПАД Бог з зямлі ўсякае дрэва, прыгожае на выгляд і добрае на ежу, і дрэва жыцьця ў сярэдзіне саду, і дрэва спазнаньня дабра і зла.</verse>
				<verse number="10">І рака выцякала з Эдэну, каб напойваць сад, і адтуль яна разьдзялялася на чатыры галоўныя [ракі].</verse>
				<verse number="11">Назва адной — Пішон, яна атачае ўсю зямлю Хавіля, у якой золата.</verse>
				<verse number="12">А золата той зямлі добрае, там бдалях і камень онікс.</verse>
				<verse number="13">А назва другой ракі — Гіхон, яна атачае ўсю зямлю Куш.</verse>
				<verse number="14">А назва трэцяй ракі — Хідэкель, яна цячэ на ўсход Асірыі; а чацьвёртая рака — Эўфрат.</verse>
				<verse number="15">І ўзяў ГОСПАД Бог чалавека, і зьмясьціў яго ў садзе Эдэн, каб абрабляў яго і захоўваў яго.</verse>
				<verse number="16">І загадаў ГОСПАД Бог чалавеку, кажучы: “З кожнага дрэва ў садзе будзеш есьці,</verse>
				<verse number="17">але з дрэва спазнаньня дабра і зла ня еш з яго, бо ў дзень, у які будзеш есьці з яго, сьмерцю памрэш”.</verse>
				<verse number="18">І сказаў ГОСПАД Бог: “Ня добра быць чалавеку аднаму; зраблю яму дапамогу, адпаведную яму”.</verse>
				<verse number="19">І зьляпіў ГОСПАД Бог з зямлі ўсіх зьвяроў палявых і ўсіх птушак паднебных, і прывёў да чалавека, каб пабачыць, як ён назаве іх, і як чалавек назаве кожную душу жывую, такое і імя ёй.</verse>
				<verse number="20">І назваў чалавек імёны ўсёй скаціны, і ўсіх птушак паднебных, і ўсіх зьвяроў палявых, але для чалавека не знайшлося дапамогі, адпаведнай яму.</verse>
				<verse number="21">І спусьціў ГОСПАД Бог моцны сон на чалавека, і [той] заснуў. І ўзяў Ён адно з рэбраў ягоных, і закрыў целам тое месца.</verse>
				<verse number="22">І збудаваў ГОСПАД Бог з рабра, якое ўзяў з чалавека, жанчыну, і прывёў яе да чалавека.</verse>
				<verse number="23">І сказаў чалавек: “Вось, на гэты раз, гэта костка з костак маіх і цела з цела майго. Яна будзе называцца жанчынаю, бо ўзятая з мужа”.</verse>
				<verse number="24">Таму пакіне мужчына бацьку свайго і маці сваю і прылепіцца да жонкі сваёй, і будуць адным целам.</verse>
				<verse number="25">І былі абое голыя, чалавек і жонка ягоная, і не саромеліся.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">А зьмей быў хітрэйшы за ўсіх зьвяроў палявых, якіх зрабіў ГОСПАД Бог. І сказаў ён жанчыне: «Ці ж гэта сказаў Бог: “Ня ешце з кожнага дрэва ў садзе”?»</verse>
				<verse number="2">І сказала жанчына зьмею: “Плады дрэваў саду можам есьці,</verse>
				<verse number="3">але пра плады дрэва, якое сярод саду, сказаў Бог: “Ня ешце з яго і не дакранайцеся да яго, каб вы не памерлі”.</verse>
				<verse number="4">І сказаў зьмей жанчыне: “Не памрацё сьмерцю!</verse>
				<verse number="5">Бо ведае Бог, што ў дзень, калі зьясьцё з яго, расплюшчацца вочы вашыя і станецеся як Бог, тымі, хто спазнае дабро і зло”.</verse>
				<verse number="6">І ўбачыла жанчына, што дрэва добрае для ежы, і прывабнае для вачэй, і пажаданае дрэва дзеля разуменьня, і ўзяла яна плод ягоны, і ела, і дала мужу свайму, які [быў] з ёю, і ён еў.</verse>
				<verse number="7">І расплюшчыліся вочы ў іх абодвух, і спазналі, што яны голыя, і сплялі лісты фігавыя, і зрабілі сабе перапаяскі.</verse>
				<verse number="8">І пачулі яны голас ГОСПАДА Бога, Які хадзіў у садзе ў ветры дня, і схаваліся чалавек і жонка ягоная ад аблічча ГОСПАДА Бога сярод дрэваў саду.</verse>
				<verse number="9">І паклікаў ГОСПАД Бог чалавека, і сказаў яму: “Дзе ты?”</verse>
				<verse number="10">І той сказаў: “Голас Твой я пачуў у садзе і спалохаўся, бо я — голы, і схаваўся”.</verse>
				<verse number="11">І сказаў [Бог]: “Хто распавёў табе, што ты голы? Ці ня еў ты з дрэва, з якога Я загадаў табе ня есьці?”</verse>
				<verse number="12">І сказаў чалавек: “Жанчына, якую Ты даў, [каб была] са мною, яна дала мне з дрэва, і я еў”.</verse>
				<verse number="13">І сказаў ГОСПАД Бог жанчыне: “Што ты гэта зрабіла?” І сказала жанчына: “Зьмей падмануў мяне, і я ела”.</verse>
				<verse number="14">І сказаў ГОСПАД Бог зьмею: “За тое, што ты зрабіў гэта, пракляты ты між усёй скаціны і ўсіх зьвяроў палявых! На жываце сваім поўзаць будзеш і будзеш пыл есьці ў-ва ўсе дні жыцьця твайго.</verse>
				<verse number="15">І Я кладу варожасьць паміж табой і жанчынай, паміж насеньнем тваім і насеньнем яе. Яно скрышыць табе галаву, а ты скрышыш яму пяту”.</verse>
				<verse number="16">А жанчыне сказаў: “Памнажаючы, памножу мучэньні твае і цяжарнасьці твае, з болем будзеш нараджаць сыноў; і да мужа твайго пацяга твая, а ён будзе панаваць над табою”.</verse>
				<verse number="17">А Адаму сказаў: “За тое, што ты паслухаўся голасу жонкі тваёй і еў з дрэва, пра якое Я загадаў табе, кажучы: “Ня еш з яго”, праклятая зямля з-за цябе. У мучэньнях будзеш есьці з яе ў-ва ўсе дні жыцьця твайго.</verse>
				<verse number="18">Церні і асот будзе радзіць яна табе, і будзеш есьці траву палявую.</verse>
				<verse number="19">У поце аблічча твайго будзеш есьці хлеб, аж пакуль ня вернешся ў зямлю, бо з яе ты ўзяты, бо пыл ты і ў пыл вернешся”.</verse>
				<verse number="20">І назваў чалавек імя сваёй жонцы — Ева, бо яна была маці усіх, што жывуць.</verse>
				<verse number="21">І зрабіў ГОСПАД Бог Адаму і жонцы ягонай адзеньне са скуры, і апрануў іх.</verse>
				<verse number="22">І сказаў ГОСПАД Бог: “Вось, чалавек стаўся як адзін з Нас, спазнаўшы дабро і зло. І цяпер няхай ня выцягне ён рукі сваёй і ня возьме таксама з дрэва жыцьця, і ня зьесьць, і ня будзе жыць вечна”.</verse>
				<verse number="23">І выслаў яго ГОСПАД Бог з саду Эдэн, каб абрабляў зямлю, з якой быў узяты.</verse>
				<verse number="24">І выгнаў чалавека, і паставіў на ўсходзе ад саду Эдэн херувімаў і меч палымяны, які паварочваецца наўкола, каб сьцерагчы шлях да дрэва жыцьця.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">І чалавек спазнаў Еву, жонку сваю, і яна зачала, і нарадзіла Каіна, і сказала: “Атрымала я мужа ад ГОСПАДА”.</verse>
				<verse number="2">І яшчэ нарадзіла брата ягонага Абэля. І быў Абэль пастухом авечак, а Каін быў земляробам.</verse>
				<verse number="3">І сталася, як прайшлі дні, і Каін прынёс з пладоў зямлі дар ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="4">І Абэль таксама прынёс з першародных авечак сваіх і з тлустасьці іх. І ўзглянуў ГОСПАД на Абэля і на дар ягоны,</verse>
				<verse number="5">а на Каіна і на дар ягоны ня ўзглянуў. І вельмі загневаўся Каін, і пахілілася аблічча яго.</verse>
				<verse number="6">І сказаў ГОСПАД Каіну: “Чаму ты загневаўся і чаму пахілілася аблічча тваё?</verse>
				<verse number="7">Ці ж ты не ўзьнімаеш [аблічча], калі робіш добра, а калі ня робіш добра, грэх ляжыць пры дзьвярах, да цябе пацяга яго, але ты павінен панаваць над ім”.</verse>
				<verse number="8">І сказаў Каін Абэлю, брату свайму. І сталася, калі былі яны ў полі, паўстаў Каін на Абэля, брата свайго, і забіў яго.</verse>
				<verse number="9">І сказаў ГОСПАД Каіну: “Дзе Абэль, брат твой?” А той сказаў: “Ня ведаю. Ці ж я вартаўнік брата майго?”</verse>
				<verse number="10">І сказаў [ГОСПАД]: “Што ты зрабіў? Голас крыві брата твайго кліча да Мяне ад зямлі.</verse>
				<verse number="11">І цяпер пракляты ты ад зямлі, якая адчыніла вусны свае прыняць кроў брата твайго з рукі тваёй.</verse>
				<verse number="12">Калі будзеш абрабляць зямлю, яна ня будзе больш даваць табе сілы свае. Выгнанцам і ўцекачом будзеш на зямлі”.</verse>
				<verse number="13">І сказаў Каін ГОСПАДУ: “Большае беззаконьне маё, чым можна зьнесьці.</verse>
				<verse number="14">Вось, Ты выганяеш мяне сёньня з аблічча зямлі, і буду хавацца ад аблічча Твайго, і буду я выгнанцам і ўцекачом на зямлі, і станецца, што кожны, хто сустрэне мяне, заб’е мяне”.</verse>
				<verse number="15">І сказаў яму ГОСПАД: “Таму кожнаму, хто заб’е Каіна, сем разоў будзе адпомшчана”. І пазначыў ГОСПАД Каіна знакам, каб не забіў яго кожны, хто сустрэне яго.</verse>
				<verse number="16">І адыйшоў Каін ад аблічча ГОСПАДА, і пасяліўся ў зямлі Нод, на ўсход ад Эдэну.</verse>
				<verse number="17">І спазнаў Каін жонку сваю, і яна зачала, і нарадзіла Эноха. І пабудаваў ён горад, і назваў імя горада ад імя сына свайго — Энох.</verse>
				<verse number="18">І нарадзіў Энох Ірада, а Ірад нарадзіў Мэхіяэля, а Мэхіяэль нарадзіў Мэтушаэля, а Мэтушаэль нарадзіў Лямэха.</verse>
				<verse number="19">І ўзяў сабе Лямэх дзьве жонкі. Імя адной — Ада, а імя другой — Цыля.</verse>
				<verse number="20">І нарадзіла Ада Яваля, ён быў бацька тых, што жывуць у намётах і маюць статкі.</verse>
				<verse number="21">А імя брата ягонага — Юваль, ён быў бацька ўсіх, што граюць на гусьлях і жалейцы.</verse>
				<verse number="22">І Цыля таксама нарадзіла Туваль-Каіна, які быў кавалём усякіх прыладаў з медзі і жалеза. А сястра Туваль-Каіна — Наама.</verse>
				<verse number="23">І сказаў Лямэх жонкам сваім: “Ада і Цыля, паслухайце голас мой! Жонкі Лямэха, прыхіліце вуха да мовы маёй! Бо забіў я чалавека за рану сваю і юнака за скалячэньне сваё.</verse>
				<verse number="24">Бо за Каіна будзе адпомшчана сем разоў, а за Лямэха — семдзесят сем”.</verse>
				<verse number="25">І спазнаў яшчэ Адам жонку сваю, і яна нарадзіла сына, і назвала імя яго Сэт, бо [казала]: “Даў мне Бог іншае насеньне замест Абэля, якога забіў Каін”.</verse>
				<verse number="26">У Сэта таксама нарадзіўся сын, і ён назваў імя яго Энос. Тады пачалі клікаць імя ГОСПАДА.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">Вось кніга радаводу Адама. У дзень, калі Бог стварыў Адама, зрабіў яго на падабенства Божае,</verse>
				<verse number="2">мужчыну і жанчыну стварыў іх, і дабраславіў іх, і назваў іх імя “чалавек” у дзень стварэньня іх.</verse>
				<verse number="3">І жыў Адам сто трыццаць гадоў, і нарадзіў [сына] на падабенства сваё, як вобраз свой, і назваў імя яго Сэт.</verse>
				<verse number="4">І было дзён Адама па нараджэньні Сэта васемсот гадоў, і нарадзіў ён сыноў і дачок.</verse>
				<verse number="5">І былі ўсе дні Адама, якія ён жыў, дзевяцьсот трыццаць гадоў, і ён памёр.</verse>
				<verse number="6">І жыў Сэт сто пяць гадоў, і нарадзіў Эноса.</verse>
				<verse number="7">І жыў Сэт па нараджэньні Эноса васемсот сем гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.</verse>
				<verse number="8">І былі ўсе дні Сэта дзевяцьсот дванаццаць гадоў, і ён памёр.</verse>
				<verse number="9">І жыў Энос дзевяноста гадоў, і нарадзіў Кейнана.</verse>
				<verse number="10">І жыў Энос па нараджэньні Кейнана васемсот пятнаццаць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.</verse>
				<verse number="11">І былі ўсе дні Эноса дзевяцьсот пяць гадоў, і ён памёр.</verse>
				<verse number="12">І жыў Кейнан семдзесят гадоў, і нарадзіў Магалялеэля.</verse>
				<verse number="13">І жыў Кейнан па нараджэньні Магалялеэля васемсот сорак гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.</verse>
				<verse number="14">І былі ўсе дні Кейнана дзевяцьсот дзесяць гадоў, і ён памёр.</verse>
				<verse number="15">І жыў Магалялеэль шэсьцьдзесят пяць гадоў, і нарадзіў Ярэда.</verse>
				<verse number="16">І жыў Магалялеэль па нараджэньні Ярэда васемсот трыццаць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.</verse>
				<verse number="17">І былі ўсе дні Магалялеэля васемсот дзевяноста пяць гадоў, і ён памёр.</verse>
				<verse number="18">І жыў Ярэд сто шэсьцьдзесят два гады, і нарадзіў Эноха.</verse>
				<verse number="19">І жыў Ярэд па нараджэньні Эноха васемсот гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.</verse>
				<verse number="20">І былі ўсе дні Ярэда дзевяцьсот шэсьцьдзесят два гады, і ён памёр.</verse>
				<verse number="21">І жыў Энох шэсьцьдзесят пяць гадоў і нарадзіў Мэтушэляха.</verse>
				<verse number="22">І хадзіў Энох з Богам па нараджэньні Мэтушэляха трыста гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.</verse>
				<verse number="23">І былі ўсе дні Эноха трыста шэсьцьдзесят пяць гадоў.</verse>
				<verse number="24">І хадзіў Энох з Богам, і ня стала яго, бо забраў яго Бог.</verse>
				<verse number="25">І жыў Мэтушэлях сто восемдзесят сем гадоў, і нарадзіў Лямэха.</verse>
				<verse number="26">І жыў Мэтушэлях па нараджэньні Лямэха семсот восемдзесят два гады, і нарадзіў сыноў і дачок.</verse>
				<verse number="27">І былі ўсе дні Мэтушэляха дзевяцьсот шэсьцьдзесят дзевяць гадоў, і ён памёр.</verse>
				<verse number="28">І жыў Лямэх сто восемдзесят два гады, і нарадзіў сына,</verse>
				<verse number="29">і назваў яго імя Ной, кажучы: “Ён пацешыць нас у рабоце нашай і ў працы рук нашых на зямлі, якую пракляў ГОСПАД”.</verse>
				<verse number="30">І жыў Лямэх па нараджэньні Ноя пяцьсот дзевяноста пяць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.</verse>
				<verse number="31">І былі ўсе дні Лямэха семсот семдзесят сем гадоў, і ён памёр.</verse>
				<verse number="32">І было Ною пяцьсот гадоў, і нарадзіў Ной Сэма, Хама і Яфэта.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="6">
				<verse number="1">І сталася, што людзі пачалі множыцца на абліччы зямлі, і нарадзіліся ім дочкі.</verse>
				<verse number="2">І бачылі сыны Божыя дочак чалавечых, што яны прыгожыя, і ўзялі сабе за жонак усіх, якіх абралі.</verse>
				<verse number="3">І сказаў ГОСПАД: “Ня будзе Дух Мой змагацца ў чалавеку вечна, бо ён — цела. І будуць дні ягоныя сто дваццаць гадоў”.</verse>
				<verse number="4">У тыя дні нэфілімы жылі на зямлі, а таксама пазьней, калі сыны Божыя прыходзілі да дочак чалавечых, і тыя ім нараджалі. Былі гэта волаты, ад вякоў мужы слаўныя.</verse>
				<verse number="5">І бачыў ГОСПАД, што вялікае зло [сярод] людзей на зямлі, і што ўсе намеры думак сэрца іхняга — толькі на зло ўсякі дзень.</verse>
				<verse number="6">І пашкадаваў ГОСПАД, што зрабіў чалавека на зямлі, і засмуціўся ў сэрцы Сваім.</verse>
				<verse number="7">І сказаў ГОСПАД: “Зьнішчу чалавека, якога стварыў, з аблічча зямлі, ад чалавека да скаціны, да паўзуна, да птушкі паднебнай, бо шкадую, што зрабіў іх”.</verse>
				<verse number="8">А Ной знайшоў ласку ў вачах ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="9">Вось радавод Ноя. Ной быў чалавек праведны і беззаганны ў пакаленьні сваім. Ной хадзіў з Богам.</verse>
				<verse number="10">І нарадзіў Ной трох сыноў: Сэма, Хама і Яфэта.</verse>
				<verse number="11">І сапсаваная была зямля перад абліччам Бога, і напоўнілася зямля ліхадзействам.</verse>
				<verse number="12">І бачыў Бог зямлю, і вось, яна сапсаваная, бо кожнае цела скрывіла шлях свой на зямлі.</verse>
				<verse number="13">І сказаў Бог Ною: “Канец усякаму целу прыйшоў перад аблічча Маё, бо зямля напоўнілася ліхадзействам праз іх. І вось, Я вынішчу іх з зямлі.</verse>
				<verse number="14">Зрабі сабе каўчэг з дрэва гафэр; зробіш у каўчэгу перагародкі і пацягні яго смалой звонку і знутры.</verse>
				<verse number="15">Вось так маеш зрабіць яго: трыста локцяў даўжыня каўчэга, пяцьдзясят локцяў шырыня яго і трыццаць локцяў вышыня яго.</verse>
				<verse number="16">Зробіш вакно ў каўчэгу, і ў локаць скончыш яго ўгары. Уваход у каўчэг разьмесьціш з боку яго; ніжні, другі і трэці [паверхі] зробіш у ім.</verse>
				<verse number="17">І вось, Я ўзьвяду патоп водны на зямлю, каб вынішчыць пад небам усякае цела, у якім ёсьць дух жыцьця. Усё, што на зямлі, — загіне.</verse>
				<verse number="18">І Я заключу запавет Мой з табою, і ўвойдзеш у каўчэг ты, і сыны твае, і жонка твая, і жонкі сыноў тваіх з табою.</verse>
				<verse number="19">І з усяго жывога, з кожнага цела прывядзеш па пары ў каўчэг, каб засталіся жывыя з табою, мужчынскага [роду] і жаночага няхай яны будуць.</verse>
				<verse number="20">З птушак паводле гатункаў іх, са скаціны паводле гатунку яго і з усіх паўзуноў зямных паводле гатункаў іх, з усіх па двое ўвойдуць да цябе, каб засталіся жывыя.</verse>
				<verse number="21">І ты вазьмі сабе ўсякай ежы, якою яны кормяцца, і зьбяры яе да сябе; і будзе яна для цябе і для іх ежаю”.</verse>
				<verse number="22">І зрабіў Ной; усё, што загадаў яму Бог, так ён і зрабіў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="7">
				<verse number="1">І сказаў ГОСПАД Ною: “Увайдзі ты і ўвесь дом твой у каўчэг, бо ўбачыў Я цябе праведным перад абліччам Маім у пакаленьні гэтым.</verse>
				<verse number="2">З усякай скаціны чыстай вазьмі з сабою сем самцоў і сем саміц, а са скаціны нячыстай — па двое, самца і саміцу.</verse>
				<verse number="3">Таксама з птушак паднебных — сем мужчынскага [роду] і сем жаночага, каб захаваць жывым насеньне [іхняе] на абліччы ўсёй зямлі.</verse>
				<verse number="4">Бо праз сем дзён Я выльлю дождж на зямлю сорак дзён і сорак начэй, і вынішчу ўсе жывыя істоты, якія Я зрабіў, з аблічча зямлі”.</verse>
				<verse number="5">І зрабіў Ной усё, што загадаў яму ГОСПАД.</verse>
				<verse number="6">І Ною было шэсьцьсот гадоў, і патоп водны быў на зямлі.</verse>
				<verse number="7">І ўвайшоў Ной, і сыны ягоныя, і жонка ягоная, і жонкі сыноў ягоных з ім у каўчэг ад вады патопу.</verse>
				<verse number="8">Са скаціны чыстай і са скаціны, якая нячыстая, з птушак і з усяго, што поўзае па зямлі,</verse>
				<verse number="9">па пары ўвайшлі ў каўчэг да Ноя, мужчынскага [роду] і жаночага, як Бог загадаў Ною.</verse>
				<verse number="10">І сталася праз сем дзён, што вада патопу была на зямлі.</verse>
				<verse number="11">У шэсьцьсотым годзе жыцьця Ноя, у другім месяцы, у сямнаццаты дзень месяца, у гэты дзень выбіліся ўсе жаролы вялікай бездані, і вокны нябесныя адчыніліся,</verse>
				<verse number="12">і ішоў дождж на зямлю сорак дзён і сорак начэй.</verse>
				<verse number="13">У гэты самы дзень увайшоў у каўчэг Ной, і Сэм, і Хам, і Яфэт, сыны Ноя, і жонка Ноя, і тры жонкі сыноў ягоных з імі.</verse>
				<verse number="14">Яны, і ўсякія зьвяры паводле гатунку свайго, і ўсякая скаціна паводле гатунку свайго, і ўсякія паўзуны, якія поўзаюць па зямлі, паводле гатунку свайго, і ўсякія птушкі паводле гатунку свайго, усё птаства, усе крылатыя.</verse>
				<verse number="15">І ўвайшлі яны па двое ў каўчэг да Ноя, па двое з кожнага цела, у якім быў дух жыцьця.</verse>
				<verse number="16">І ўвайшоўшыя былі мужчынскага [роду] і жаночага з усякага цела, як загадаў Бог. І зачыніў ГОСПАД за ім [каўчэг].</verse>
				<verse number="17">І стаўся патоп на зямлі сорак дзён, і разьліліся воды, і паднялі каўчэг, і ён узвысіўся над зямлёю.</verse>
				<verse number="18">І падымаліся воды, і вельмі ўзьняліся над зямлёю, і каўчэг плаваў па абліччы водаў.</verse>
				<verse number="19">І вельмі моцна падняліся воды над зямлёю, і закрылі ўсе высокія горы, якія ёсьць пад усім небам.</verse>
				<verse number="20">На пятнаццаць локцяў угору падняліся воды, і закрылі горы.</verse>
				<verse number="21">І пагінула ўсякае цела, якое рухаецца па зямлі: і птушкі, і скаціна, і зьвяры, і ўсе паўзуны, што поўзаюць па зямлі, і ўсе людзі.</verse>
				<verse number="22">Усе, якія мелі дыханьне духа жыцьця ў ноздрах сваіх, усе, што былі на сухазем’і, —паўміралі.</verse>
				<verse number="23">І вынішчыў [Бог] усякую жывую істоту, якая была на абліччы зямлі, ад чалавека да скаціны, да паўзуноў і да птушак паднебных, і былі яны вынішчаны з зямлі. І застаўся толькі Ной і тыя, што былі з ім у каўчэгу.</verse>
				<verse number="24">І падымаліся воды над зямлёю сто пяцьдзясят дзён.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="8">
				<verse number="1">І ўзгадаў Бог пра Ноя і пра ўсіх зьвяроў, і пра ўсю скаціну, што былі з ім у каўчэгу, і прывёў Бог вецер на зямлю, і супакоіліся воды.</verse>
				<verse number="2">І зачыніліся жаролы бездані і вокны нябесныя, і спыніўся дождж з неба.</verse>
				<verse number="3">І вярталіся воды з зямлі, сьцякаючы і вяртаючыся, і паменшалі воды па заканчэньні ста пяцідзесяці дзён.</verse>
				<verse number="4">І спыніўся каўчэг у сёмы месяц, у сямнаццаты дзень месяца, на гарах Арарат.</verse>
				<verse number="5">І воды сьцякалі і меншалі аж да дзясятага месяца, а ў дзясяты месяц, у першы дзень месяца, сталі бачныя вяршыні гораў.</verse>
				<verse number="6">І сталася па заканчэньні сарака дзён Ной адчыніў вакно каўчэгу, якое зрабіў.</verse>
				<verse number="7">І выпусьціў ён крумкача, і той лятаў туды і сюды, і варочаўся, аж пакуль ня высахла вада на зямлі.</verse>
				<verse number="8">І выпусьціў ён ад сябе галубку, каб убачыць, ці зыйшлі воды з аблічча зямлі.</verse>
				<verse number="9">І не знайшла галубка месца спачынку для ног сваіх, і вярнулася да яго ў каўчэг, бо воды былі яшчэ на абліччы ўсёй зямлі. І ён выцягнуў руку сваю, і схапіў яе, і забраў да сябе ў каўчэг.</verse>
				<verse number="10">І пачакаў ён яшчэ сем дзён, і зноў выпусьціў галубку з каўчэгу.</verse>
				<verse number="11">І вярнулася галубка да яго ўвечары, і вось, сьвежы аліўкавы лісток у дзюбе ў яе. І зразумеў Ной, што зыйшлі воды з зямлі.</verse>
				<verse number="12">І пачакаў ён яшчэ іншых сем дзён, і выпусьціў галубку, і яна ўжо больш да яго не вярнулася.</verse>
				<verse number="13">І сталася, у шэсьцьсот першым годзе, у першым месяцы, у першы дзень месяца воды на зямлі павысыхалі. І Ной адкрыў дах каўчэгу, і убачыў, што, вось, высахла аблічча зямлі.</verse>
				<verse number="14">А ў другім месяцы, у дваццаць сёмы дзень месяца зямля абсохла.</verse>
				<verse number="15">І сказаў Бог Ною, кажучы:</verse>
				<verse number="16">“Выйдзі з каўчэгу ты і жонка твая, і сыны твае, і жонкі сыноў тваіх з табою.</verse>
				<verse number="17">Усіх зьвяроў, якія з табою з кожнага цела, як з птушак, так i са скаціны, і з усіх паўзуноў, што рухаюцца па зямлі, вывядзі з сабою. І няхай разыходзяцца яны на зямлі, няхай плодзяцца і множацца на зямлі”.</verse>
				<verse number="18">І выйшаў Ной, і сыны ягоныя, і жонка ягоная, і жонкі сыноў ягоных з ім.</verse>
				<verse number="19">Усе зьвяры, усе паўзуны, усе птушкі і ўсё, што рухаецца па зямлі, паводле родаў сваіх, выйшлі з каўчэгу.</verse>
				<verse number="20">І збудаваў Ной ахвярнiк ГОСПАДУ, і ўзяў з кожнай скаціны чыстай і з кожнай птушкі чыстай, і склаў іх у ахвяру цэласпаленьня на ахвярнiку.</verse>
				<verse number="21">І адчуў ГОСПАД пах прыемны, і сказаў ГОСПАД у сэрцы Сваім: “Ня буду больш праклінаць зямлю з-за чалавека, бо настаўленьне сэрца чалавечага злое ад маладосьці яго. І больш ня буду забіваць усяго жывога, як гэта зрабіў.</verse>
				<verse number="22">Яшчэ ў-ва ўсе дні зямлі ня спыняцца сяўба і жніво, сьцюжа і сьпякота, лета і зіма, дзень і ноч”.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="9">
				<verse number="1">І дабраславіў Бог Ноя і сыноў ягоных, і сказаў ім: “Пладзіцеся і множцеся, і напаўняйце зямлю.</verse>
				<verse number="2">Няхай баяцца вас і дрыжаць перад вамі усе зьвяры зямлі, і ўсе птушкі паднебныя; і ўсё, што рухаецца па зямлі, і ўсе рыбы марскія аддадзеныя ў рукі вашыя.</verse>
				<verse number="3">Усё, што рухаецца, што жыве, будзе вам на ежу; як траву зялёную, Я даў вам усё.</verse>
				<verse number="4">Толькі цела з душою яго, з крывёю яго, ня ешце.</verse>
				<verse number="5">І толькі кроў вашу душаў вашых Я буду шукаць, з рукі ўсякага зьвера буду шукаць яе, i з рукі чалавека, з рукі кожнага брата ягонага буду шукаць душу чалавека.</verse>
				<verse number="6">Хто праліе кроў чалавека, таго кроў будзе праліта рукою чалавека, бо чалавек зроблены на вобраз Божы.</verse>
				<verse number="7">А вы пладзіцеся і множцеся, распаўсюджвайцеся на зямлі і множцеся на ёй”.</verse>
				<verse number="8">І сказаў Бог Ною і сынам ягоным з ім, кажучы:</verse>
				<verse number="9">“Вось, Я заключаю запавет Мой з вамі і з насеньнем вашым пасьля вас,</verse>
				<verse number="10">і з усякаю душою жывою, якая з вамі: з птушкамі, са скацінай і з усімі зьвярамі зямнымі, якія з вамі, з усімі, што выйшлі з каўчэгу, з усімі зьвярамі зямлі.</verse>
				<verse number="11">І Я заключаю запавет Мой з вамі, і ўжо больш ня будзе вынішчана ўсякае цела водамі патопу, і больш ня будзе патопу, каб нiшчыць зямлю”.</verse>
				<verse number="12">І сказаў Бог: “Гэта знак запавету, якi Я заключаю паміж Мною і вамі і ўсякай душой жывою, якая з вамі, ў пакаленьні вечныя.</verse>
				<verse number="13">Вясёлку Маю кладу на хмарах, і будзе яна знакам запавету паміж Мною і паміж зямлёю.</verse>
				<verse number="14">І станецца, калі расьцягну хмары над зямлёю, будзе відаць вясёлку на хмарах,</verse>
				<verse number="15">і Я ўзгадаю запавет Мой, якi паміж Мною і вамі і ўсякай душой жывою ў-ва ўсякім целе, і ня будзе больш водаў патопу, каб нішчыць усякае цела.</verse>
				<verse number="16">І будзе гэтая вясёлка на хмарах, і Я ўбачу яе, і ўзгадаю вечны запавет паміж Богам і ўсякай душой жывою ў-ва ўсякім целе, якое ёсьць на зямлі”.</verse>
				<verse number="17">І сказаў Бог Ною: “Гэта знак запавету, якi Я даю, паміж Мною і ўсякім целам, якое ёсьць на зямлі”.</verse>
				<verse number="18">І былі сыны Ноя, якія выйшлі з каўчэгу: Сэм, Хам і Яфэт. А Хам быў бацькам Ханаана.</verse>
				<verse number="19">Гэтыя тры былі сынамі Ноя, і ад іх залюднілася ўся зямля.</verse>
				<verse number="20">І Ной пачаў абрабляць зямлю, і пасадзіў вінаграднік.</verse>
				<verse number="21">І выпіў ён віна, і напіўся, і ляжаў голы ў сярэдзіне намёту.</verse>
				<verse number="22">І ўбачыў Хам, бацька Ханаана, голасьць бацькі свайго, і распавёў двум братам сваім, [якія былі] звонку.</verse>
				<verse number="23">І ўзялі Сэм і Яфэт адзежу і ўсклалі на плечы свае, і пайшлі сьпінаю, і накрылі голасьць бацькі свайго; а твары іхнія былі [зьвернутыя] назад, і яны ня бачылi голасьцi бацькі свайго.</verse>
				<verse number="24">І прачнуўся Ной ад ап’яненьня свайго, і даведаўся, што яму зрабіў малодшы сын ягоны,</verse>
				<verse number="25">і сказаў: “Пракляты Ханаан! Будзе ён слугою слугаў у братоў сваіх”.</verse>
				<verse number="26">І сказаў: “Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог Сэма! Няхай будзе Ханаан слугою ягоным.</verse>
				<verse number="27">Няхай пашырыць Бог Яфэта, і будзе ён жыць ў намётах Сэма, і Ханаан будзе ў яго слугою”.</verse>
				<verse number="28">І жыў Ной пасьля патопу трыста пяцьдзясят гадоў.</verse>
				<verse number="29">І было ўсіх дзён Ноя дзевяцьсот пяцьдзясят гадоў, і ён памёр.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="10">
				<verse number="1">Вось радавод сыноў Ноя: Сэма, Хама і Яфэта. І нарадзіліся ім сыны пасьля патопу.</verse>
				<verse number="2">Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Туваль, Мэшэх і Тырас.</verse>
				<verse number="3">Сыны Гамэра: Ашкеназ, Рыфат і Тагарма.</verse>
				<verse number="4">Сыны Явана: Эліша i Таршыш, Кіттым і Даданім.</verse>
				<verse number="5">Ад іх паходзяць астравы народаў у землях іхніх, кожны паводле мовы сваёй і паводле плямёнаў сваіх, у народах сваіх.</verse>
				<verse number="6">Сыны Хама: Куш, Міцраім, Пут i Ханаан.</verse>
				<verse number="7">Сыны Куша: Сэва, Хавіля, Саўта, Раама i Саўтэха. Сыны Раамы: Шэва і Дэдан.</verse>
				<verse number="8">А Куш нарадзіў Німрода. Ён пачаў быць магутным на зямлі.</verse>
				<verse number="9">Ён быў магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА. Таму кажуць: “Як Німрод, магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА”.</verse>
				<verse number="10">І пачаткам валадараньня яго былі Бабілон, Эрэх, Акад і Кальнэ ў зямлі Шынаар.</verse>
				<verse number="11">З тае зямлі выйшаў Ашур і пабудаваў Нініву, Рэхавот-Ір, Калях</verse>
				<verse number="12">і Рэсэн, вялікі горад між Нінівай і Каляхам.</verse>
				<verse number="13">А Міцраім нарадзіў Людыма, і Анаміма, і Легавіма, і Нафтухіма,</verse>
				<verse number="14">і Патрусіма і Касьлюхіма, ад якіх паходзяць Філістынцы, і Кафторыма.</verse>
				<verse number="15">А Ханаан нарадзіў Сідона, першароднага свайго, і Хета,</verse>
				<verse number="16">і Евусея, і Амарэя, і Гіргашэя,</verse>
				<verse number="17">і Хівея, і Аркея, і Сінея,</verse>
				<verse number="18">і Арвадзея, і Цэмарэя, і Хаматэя; а пасьля расьсеяліся плямёны Хананейскія.</verse>
				<verse number="19">І была мяжа Хананейцаў ад Сідону ў напрамку Герару аж да Газы, а ў напрамку Садома і Гаморы, і Адмы, і Цэвоіма — аж да Ляшы.</verse>
				<verse number="20">Гэта сыны Хама паводле сваіх плямёнаў, паводле сваіх моваў, у землях сваіх і ў народах сваіх.</verse>
				<verse number="21">А Сэм, бацька ўсіх сыноў Эвэра, старэйшы брат Яфэта, нарадзіў [сыноў].</verse>
				<verse number="22">Сыны Сэма: Элям, Ашур, Арпахшад, Люд і Арам.</verse>
				<verse number="23">Сыны Арама: Уц, Хуль, Гетэр і Маш.</verse>
				<verse number="24">А Арпахшад нарадзіў Шэляха, а Шэлях нарадзіў Эвэра.</verse>
				<verse number="25">А ў Эвэра нарадзіліся два сыны: аднаго імя Пэлег, таму што ў дні ягоныя разьдзялілася зямля, а імя брата ягонага — Ёктан.</verse>
				<verse number="26">Ёктан нарадзіў Альмадада, і Шалефа, і Хацармавэта, i Яраха,</verse>
				<verse number="27">і Гадарама, і Узаля, і Дыклю,</verse>
				<verse number="28">і Аваля, і Авімаэля, і Шэву,</verse>
				<verse number="29">і Афіра, і Хавіля, і Ёвава. Гэтыя ўсе — сыны Ёктана.</verse>
				<verse number="30">Месца іх пражываньня было ад Мэшы ў напрамку Сэфару на ўсход.</verse>
				<verse number="31">Гэта сыны Сэма паводле сваіх плямёнаў, паводле сваіх моваў, у землях сваіх і ў народах сваіх.</verse>
				<verse number="32">Гэта вось плямёны сыноў Ноя паводле радаводаў у народах сваіх. Ад іх распаўсюдзiліся народы на зямлі пасьля патопу.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="11">
				<verse number="1">І была на ўсёй зямлі адна мова і адны словы.</verse>
				<verse number="2">І сталася, калі яны вандравалі з усходу, знайшлі раўніну ў зямлі Шынаар і там пасяліліся.</verse>
				<verse number="3">І сказалі яны адзін аднаму: “Давайце наробім цэглы і абпалім яе агнём”. І была ў іх цэгла замест камянёў, а смала была ў іх замест вапны.</verse>
				<verse number="4">І сказалі яны: “Давайце зробім сабе горад і вежу, у якой верх будзе да неба, і гэтым зробім сабе імя, каб не расьцярушыліся мы па абліччу ўсёй зямлі”.</verse>
				<verse number="5">І зыйшоў ГОСПАД, каб убачыць горад і вежу, якую будавалі сыны чалавечыя.</verse>
				<verse number="6">І сказаў ГОСПАД: “Вось, адзін народ і адна для ўсіх мова. І вось, што пачалі яны рабіць. І цяпер не спыніць іх ва ўсім, што яны задумалі зрабіць.</verse>
				<verse number="7">Давайце зыйдзем і памяшаем там іхнюю мову, каб не маглі разумець мовы адзін аднаго”.</verse>
				<verse number="8">І расьцярушыў іх ГОСПАД з таго месца па абліччы ўсёй зямлі, і яны перасталі будаваць горад.</verse>
				<verse number="9">Дзеля таго названа імя яго Бабілон, бо там зьмяшаў ГОСПАД мову ўсяе зямлі, і адтуль расьцярушыў іх ГОСПАД па абліччы ўсёй зямлі.</verse>
				<verse number="10">Вось радавод Сэма. Сэм меў сто гадоў і нарадзіў Арпахшада праз два гады пасьля патопу.</verse>
				<verse number="11">І жыў Сэм па нараджэньні Арпахшада пяцьсот гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.</verse>
				<verse number="12">І Арпахшад жыў трыццаць пяць гадоў, і нарадзіў Шэляха.</verse>
				<verse number="13">І жыў Арпахшад па нараджэньні Шэляха чатырыста тры гады, і нарадзіў сыноў і дачок.</verse>
				<verse number="14">І Шэлях жыў трыццаць гадоў, і нарадзіў Эвэра.</verse>
				<verse number="15">І жыў Шэлях па нараджэньні Эвэра чатырыста тры гады, і нарадзіў сыноў і дачок.</verse>
				<verse number="16">І жыў Эвэр трыццаць чатыры гады, і нарадзіў Пэлега.</verse>
				<verse number="17">І жыў Эвэр па нараджэньні Пэлега чатырыста трыццаць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.</verse>
				<verse number="18">І жыў Пэлег трыццаць гадоў, і нарадзіў Рэву.</verse>
				<verse number="19">І жыў Пэлег па нараджэньні Рэву дзьвесьце дзевяць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.</verse>
				<verse number="20">І жыў Рэву трыццаць два гады, і нарадзіў Сэруга.</verse>
				<verse number="21">І жыў Рэву па нараджэньні Сэруга дзьвесьце сем гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.</verse>
				<verse number="22">І жыў Сэруг трыццаць гадоў, і нарадзіў Нахора.</verse>
				<verse number="23">І жыў Сэруг па нараджэньні Нахора дзьвесьце гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.</verse>
				<verse number="24">І жыў Нахор дваццаць дзевяць гадоў, і нарадзіў Тэраха.</verse>
				<verse number="25">І жыў Нахор па нараджэньні Тэраха сто дзевятнаццаць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.</verse>
				<verse number="26">І жыў Тэрах семдзесят гадоў, і нарадзіў Абрама, Нахора і Арана.</verse>
				<verse number="27">І вось радавод Тэраха. Тэрах нарадзіў Абрама, Нахора і Арана, а Аран нарадзіў Лёта.</verse>
				<verse number="28">І памёр Аран перад абліччам Тэраха, бацькі свайго, у зямлі нараджэньня свайго, у Уры Халдэйскім.</verse>
				<verse number="29">І ўзялі Абрам і Нахор сабе жонак. Імя жонкі Абрама — Сарай, а імя жонкі Нахора — Мілька, дачка Арана, бацькі Мількі і бацькі Іскі.</verse>
				<verse number="30">І была Сарай бясплодная, яна ня мела дзяцей.</verse>
				<verse number="31">І ўзяў Тэрах Абрама, сына свайго, і Лёта, сына Арана, унука свайго, і Сарай, нявестку сваю, жонку Абрама, сына свайго, і выйшаў з імі з Уру Халдэйскага, каб ісьці ў зямлю Ханаан. І прыйшлі ў Харан, і пасяліліся там.</verse>
				<verse number="32">І было дзён Тэраха дзьвесьце пяць гадоў жыцьця, і памёр Тэрах у Харане.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="12">
				<verse number="1">І сказаў ГОСПАД Абраму: “Выйдзі з зямлі тваёй і ад родзічаў тваіх, і з дому бацькі твайго ў зямлю, якую Я пакажу табе.</verse>
				<verse number="2">І Я зраблю з цябе вялікі народ, і дабраслаўлю цябе, і ўзьвялічу імя тваё, і будзеш ты дабраславенствам.</verse>
				<verse number="3">І Я дабраслаўлю тых, якія будуць дабраслаўляць цябе, а тых, якія будуць праклінаць цябе, Я пракляну. І будуць дабраслаўлёныя ў табе ўсе плямёны зямлі”.</verse>
				<verse number="4">І пайшоў Абрам, як загадаў яму ГОСПАД, і з ім пайшоў Лёт. Абрам меў семдзесят пяць гадоў, калі выйшаў з Харану.</verse>
				<verse number="5">І ўзяў Абрам Сарай, жонку сваю, і Лёта, сына брата свайго, і ўсю маёмасьць, якую прыдбалі, і слугаў, якіх набылі ў Харане, і выйшлі, каб пайсьці ў зямлю Ханаан. І прыйшлі яны ў зямлю Ханаан.</verse>
				<verse number="6">І прайшоў Абрам гэтую зямлю аж да мясцовасьці Сыхем, аж да дубровы Марэ. А ў той зямлі [жылі] тады Хананейцы.</verse>
				<verse number="7">І зьявіўся ГОСПАД Абраму, і сказаў: “Насеньню твайму Я дам гэтую зямлю”. І ён збудаваў там ахвярнiк ГОСПАДУ, Які зьявіўся яму.</verse>
				<verse number="8">Адтуль перайшоў ён на гору на ўсход ад Бэтэлю і паставіў намёт свой, [маючы] Бэтэль на захадзе, а Гай на ўсходзе. І там збудаваў ахвярнiк ГОСПАДУ, і заклікаў імя ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="9">І вандраваў Абрам далей, і павандраваў у Нэгеў.</verse>
				<verse number="10">І стаўся голад у той зямлі. І зыйшоў Абрам у Эгіпет, каб пажыць там, бо вялікі голад быў у той зямлі.</verse>
				<verse number="11">І сталася, калі набліжаліся яны да Эгіпту, сказаў ён жонцы сваёй Сарай: “Вось, я ведаю, што ты жанчына прыгожая,</verse>
				<verse number="12">і станецца, калі ўбачаць цябе Эгіпцяне і скажуць: “Гэта жонка яго”, заб’юць мяне, а цябе пакінуць.</verse>
				<verse number="13">Дык кажы, што ты сястра мая, каб мне было добра дзеля цябе і каб я застаўся жывы дзякуючы табе”.</verse>
				<verse number="14">І сталася, калі Абрам прыйшоў у Эгіпет, ўбачылі Эгіпцяне, што [Сарай] вельмі прыгожая жанчына.</verse>
				<verse number="15">І ўбачылі яе князі фараона, і хвалілі яе перад фараонам. І была ўзятая жанчына ў дом фараона.</verse>
				<verse number="16">А Абраму было добра дзеля яе. І сталася, што атрымаў ён авечак і валоў, і аслоў, і слугаў, і нявольніцаў, і асьліцаў, і вярблюдаў.</verse>
				<verse number="17">І наведаў ГОСПАД фараона і дом ягоны вялікімі карамі з прычыны Сарай, жонкі Абрама.</verse>
				<verse number="18">І паклікаў фараон Абрама, і сказаў [яму]: “Што ты мне зрабіў? Чаму не сказаў мне, што яна — жонка твая?</verse>
				<verse number="19">Чаму ты казаў: “Яна — сястра мая”, і я ўзяў яе сабе за жонку? Вось табе жонка твая, бяры і ідзі!”</verse>
				<verse number="20">І загадаў фараон людзям сваім, і яны выслалі [Абрама], і жонку ягоую, і ўсё, што ён меў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="13">
				<verse number="1">І падняўся Абрам з Эгіпту сам і жонка ягоная, і ўсё, што ён меў, і Лёт з ім, у Нэгеў.</verse>
				<verse number="2">І быў Абрам вельмі багаты статкамі, срэбрам і золатам.</verse>
				<verse number="3">І ён ішоў у падарожжы сваім з Нэгеву ў Бэтэль, аж да месца, дзе раней быў намёт ягоны між Бэтэлем і Гаем,</verse>
				<verse number="4">да таго месца, дзе раней ён збудаваў ахвярнiк; і там клікаў Абрам імя ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="5">Таксама Лёт, які ішоў з Абрамам, меў авечкі, валы і намёты.</verse>
				<verse number="6">І не магла зямля насіць іх, каб жылі разам, бо маёмасьць іх была вялікая і не маглі яны жыць разам.</verse>
				<verse number="7">І была спрэчка між пастухамі статкаў Абрама і пастухамі статкаў Лёта. А ў той час Хананейцы і Пэрэзэі жылі ў той зямлі.</verse>
				<verse number="8">І сказаў Абрам Лёту: “Няхай ня будзе спрэчкі паміж мной і табой, і паміж пастухамі маімі і пастухамі тваімі, бо мы ж браты.</verse>
				<verse number="9">Ці ня ўся гэтая зямля перад табою? Прашу, адлучыся ад мяне! Калі ты ўлева, дык я — управа, а калі ты ўправа, дык я — улева”.</verse>
				<verse number="10">І ўзьняў Лёт вочы свае, і ўбачыў усю ваколіцу каля Ярдану аж да Цаару, бо ўся яна была абвадняная перад тым, як зьнішчыў ГОСПАД Садом і Гамору, як сад ГОСПАДА і як зямля Эгіпецкая.</verse>
				<verse number="11">І выбраў сабе Лёт усю ваколіцу каля Ярдану. І рушыў Лёт на ўсход, і аддзяліліся яны адзін ад аднаго.</verse>
				<verse number="12">Абрам жыў у зямлі Ханаан, а Лёт жыў ў гарадах тае ваколіцы, і паставіў намёты аж да Садома.</verse>
				<verse number="13">А жыхары Садома былі ліхімі і вялікімі грэшнікамі перад ГОСПАДАМ.</verse>
				<verse number="14">І сказаў ГОСПАД Абраму пасьля таго, як Лёт адлучыўся ад яго: “Узьнімі вочы твае і паглядзі з месца, дзе ты цяпер, на поўнач і на поўдзень, на ўсход і на захад.</verse>
				<verse number="15">Бо ўсю зямлю, якую бачыш, Я дам табе і насеньню твайму на вякі.</verse>
				<verse number="16">І зраблю насеньне тваё, як пясок зямлі. Калі чалавек зможа палічыць пясок зямлі, тады і тваё насеньне палічана будзе.</verse>
				<verse number="17">Устань і прайдзі па зямлі гэтай ў даўжыню і шырыню яе, бо Я дам яе табе”.</verse>
				<verse number="18">І паставіў Абрам намёт, і пайшоў, і абжыўся каля дубровы Мамрэ, што ў Хеўроне, і збудаваў там ахвярнiк ГОСПАДУ.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="14">
				<verse number="1">І сталася за дзён Амрафэля, валадара Шынаару, і Арыёха, валадара Элясару, і Кедарляамэра, валадара Эляму, і Тыдаля, валадара Гаіму,</verse>
				<verse number="2">пачалі яны вайну супраць Бэры, валадара Садома, і Біршы, валадара Гаморы, і Шынава, валадара Адмы, і Шэмэвэра, валадара Цэвоіма, і валадара Бэлі або Цаару.</verse>
				<verse number="3">Усе яны злучыліся ў даліне Сыддым, яна [цяпер] Мора Салёнае.</verse>
				<verse number="4">Дванаццаць гадоў служылі яны Кедарляамэру, а ў трынаццатым годзе ўзбунтаваліся.</verse>
				<verse number="5">А ў чатырнаццатым годзе прыйшоў Кедарляамэр і валадары, якія з ім, і пабілі Рэфаімаў у Аштэрот-Карнаіме, і Зузімаў у Гаме, і Эмімаў у Шавэ-Кірыятаіме,</verse>
				<verse number="6">і Харэяў на гары іхняй Сэір аж да Эль-Парану, што ў пустыні.</verse>
				<verse number="7">І вярнуліся яны, і прыйшлі да Эн-Мішпату, які [цяпер] Кадэш, і пабілі ўсю краіну Амалека, а таксама Амарэяў, што жылі ў Хацацон-Тамары.</verse>
				<verse number="8">І выйшаў валадар Садома, і валадар Гаморы, і валадар Адмы, і валадар Цэвоіма, і валадар Бэлі або Цаару, і пашыхтаваліся ў даліне Сыддым да бою</verse>
				<verse number="9">з Кедарляамэрам, валадаром Эляму, і Тыдалем, валадаром Гаіму, і Амрафэлем, валадаром Шынаару, і Арыёхам, валадаром Элясару, чатыры валадары супраць пяці.</verse>
				<verse number="10">І былі ў даліне Сыддым ямы, ямы смалавыя. І ўцякалі валадары Садома і Гаморы, і ўпалі ў тыя [ямы], а астатнія ўцяклі на гору.</verse>
				<verse number="11">І ўзялі [пераможцы] ўсю маёмасьць Садома і Гаморы і ўсе запасы харчоў, і пайшлі.</verse>
				<verse number="12">І ўзялі яны Лёта, сына брата Абрама, і маёмасьць ягоную, і пайшлі. А ён жыў у Садоме</verse>
				<verse number="13">І прыйшоў адзін з тых, што ўцяклі, і паведаміў Абраму Гебраю, які жыў каля дубровы Мамрэ Амарэя, брата Эшколя і брата Анэра, якія заключылі запавет з Абрамам.</verse>
				<verse number="14">І пачуў Абрам, што ўзяты ў палон брат ягоны, і ўзброіў трыста васемнаццаць спраўных [слугаў] сваіх, народжаных у доме яго, і пусьціўся ў пагоню аж пад Дан.</verse>
				<verse number="15">І, падзяліўшыся, напаў на іх ноччу, ён і слугі ягоныя, і разьбіў іх, і гнаў іх аж да Ховы, што зьлева ад Дамаску.</verse>
				<verse number="16">І вярнуў ён усю маёмасьць, а таксама Лёта, брата свайго, і маёмасьць ягоную, а таксама жанчын і народ.</verse>
				<verse number="17">І выйшаў валадар Садома насустрач яму, калі ён вяртаўся пасьля пабіцьця Кедарляамэра і валадароў, што з ім былі, у даліну Шавэ, яна [цяпер] даліна Валадарская.</verse>
				<verse number="18">А Мэльхісэдэк, валадар Салему, вынес хлеб і віно, а ён быў сьвятаром Бога Найвышэйшага,</verse>
				<verse number="19">і дабраславіў яго, і сказаў: “Дабраслаўлёны Абрам праз Бога Найвышэйшага, Пана неба і зямлі.</verse>
				<verse number="20">І дабраслаўлёны Бог Найвышэйшы, Які аддаў ворагаў тваіх у рукі твае”. І даў яму [Абрам] дзесяціну з усяго.</verse>
				<verse number="21">І сказаў валадар Садома Абраму: “Аддай мне людзей, а маёмасьць вазьмі сабе”.</verse>
				<verse number="22">І сказаў Абрам валадару Садома: “Узьнімаю руку сваю да ГОСПАДА, Бога Найвышэйшага, Пана неба і зямлі,</verse>
				<verse number="23">што ані ніткі, ані раменьчыка ад сандалаў, нічога не вазьму з усяго таго, што тваё, каб ты не сказаў: “Я ўзбагаціў Абрама”,</verse>
				<verse number="24">за выняткам таго, што зьелі юнакі, ды апроч часткі для людзей, што хадзілі са мною; Анэр, Эшколь і Мамрэ няхай возьмуць частку сваю”.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="15">
				<verse number="1">Пасьля гэтых падзеяў было слова ГОСПАДА да Абрама ў відзежы, кажучы: “Ня бойся, Абраме! Я – шчыт твой, узнагарода твая вельмі вялікая”.</verse>
				<verse number="2">І сказаў Абрам: “Уладару ГОСПАДЗЕ, што Ты дасі мне? Я хаджу бязьдзетны, і распарадчык ў доме маім — Эліезэр з Дамаску”.</verse>
				<verse number="3">І сказаў Абрам: “Вось, ня даў Ты мне насеньня. І вось, народжаны ў доме маім [слуга] будзе спадкаемцам маім”.</verse>
				<verse number="4">І вось, слова ГОСПАДА да яго, кажучы: “Ня ён успадкаеміць цябе, але той, які выйдзе з нутра твайго, успадкаеміць цябе”.</verse>
				<verse number="5">І вывеў яго вонкі, і сказаў: “Паглядзі на неба і палічы зоркі, калі зможаш палічыць іх”. І сказаў яму: “Такім будзе насеньне тваё”.</verse>
				<verse number="6">І паверыў ён ГОСПАДУ, і Ён залічыў гэта яму за праведнасьць.</verse>
				<verse number="7">І сказаў яму: “Я – ГОСПАД, Які вывеў цябе з Уру Халдэйскага, каб даць табе гэтую зямлю ў валоданьне”.</verse>
				<verse number="8">А ён сказаў: “Уладару ГОСПАДЗЕ, з чаго магу ведаць, што я буду валодаць ёю?”</verse>
				<verse number="9">І [Госпад] сказаў яму: “Вазьмі Мне трохгадовую цялушку, і трохгадовую казу, і трохгадовага барана, турка і галубянятка”.</verse>
				<verse number="10">І [Абрам] узяў ўсё гэта, і расьцяў іх уздоўж, і паклаў кожную частку адну насупраць другой, але птушак не расьцінаў.</verse>
				<verse number="11">І зьляцеліся драпежныя птушкі на гэтае мяса, і Абрам адганяў іх.</verse>
				<verse number="12">І сталася, калі сонца заходзіла, моцны сон ахапіў Абрама. І вось жах і цемра вялікая ахапілі яго.</verse>
				<verse number="13">І сказаў [Госпад] Абраму: “Ведаючы, ведай, што насеньне тваё будзе прыхаднямі ў зямлі не сваёй, і будуць служыць яны, і будуць прыгнятаць іх чатырыста гадоў.</verse>
				<verse number="14">Але з народам, якому будуць яны служыць, Я буду змагацца, і пасьля таго выйдуць яны з вялікай маёмасьцю.</verse>
				<verse number="15">А ты пойдзеш да бацькоў сваіх у супакоі, і будзеш пахаваны ў добрай старасьці.</verse>
				<verse number="16">І ў чацьвёртым пакаленьні яны вернуцца сюды, бо яшчэ не дапоўнілася мера беззаконьняў Амарэяў”.</verse>
				<verse number="17">І сталася, калі зайшло сонца і была цемра, вось, дым, як бы з печы, і полымя агню прайшлі між расьцятымі жывёламі.</verse>
				<verse number="18">У той дзень заключыў ГОСПАД з Абрамам запавет, кажучы: “Я даю гэтую зямлю насеньню твайму, ад ракі Эгіпецкай аж да вялікай ракі, ракі Эўфрат:</verse>
				<verse number="19">Кенэяў, Кенэзэяў, Кадманеяў,</verse>
				<verse number="20">Хетаў, Пэрэзэяў, Рэфаімаў,</verse>
				<verse number="21">Амарэяў, Хананейцаў, Гіргашэяў і Евусеяў”.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="16">
				<verse number="1">А Сарай, жонка Абрама, не нараджала яму. І мела яна нявольніцу Эгіпцянку, а імя ейнае — Агар.</verse>
				<verse number="2">І сказала Сарай Абраму: “Вось жа, замкнуў ГОСПАД мяне, каб я не нараджала. Дык увайдзі да нявольніцы маёй, можа ад яе атрымаю [дзіця]”. І паслухаў Абрам голасу Сарай.</verse>
				<verse number="3">І ўзяла Сарай, жонка Абрама, Агар Эгіпцянку, нявольніцу сваю, калі мінула дзесяць гадоў жыцьця Абрама ў зямлі Ханаан, і дала яе Абраму, мужу свайму, за жонку.</verse>
				<verse number="4">І ён увайшоў да Агары, і яна зачала, і ўбачыла, што зачала, і стала пагарджаць гаспадыняй сваёй у вачах сваіх.</verse>
				<verse number="5">І сказала Сарай Абраму: “Крыўда мая праз цябе! Я дала табе нявольніцу маю на ўлоньне тваё, і яна ўбачыла, што зачала, і стала пагарджаць мною ў вачах сваіх. Няхай ГОСПАД судзіць паміж мной і табой”.</verse>
				<verse number="6">І сказаў Абрам Сарай: “Вось, нявольніца твая ў руцэ тваёй, рабі з ёй, што добра ў вачах тваіх”. І Сарай стала ўціскаць яе, і яна ўцякла ад аблічча яе.</verse>
				<verse number="7">І знайшоў яе анёл ГОСПАДАЎ каля крыніцы вады ў пустыні, каля крыніцы пры дарозе на Шур,</verse>
				<verse number="8">і сказаў: “Агар, нявольніца Сарай, адкуль ты прыйшла і куды ідзеш?” Яна адказала: “Ад аблічча Сарай, гаспадыні маёй, я ўцякаю”.</verse>
				<verse number="9">І сказаў ёй Анёл ГОСПАДАЎ: “Вярніся да гаспадыні сваёй і скарыся пад руку яе”.</verse>
				<verse number="10">І сказаў ёй Анёл ГОСПАДАЎ: “Памнажаючы, памножу насеньне тваё, нельга будзе палічыць яго з прычыны мноства”.</verse>
				<verse number="11">І сказаў ёй Анёл ГОСПАДАЎ: “Вось, ты зачала і народзіш сына, і назавеш імя яго Ізмаэль, таму што ГОСПАД пачуў пра уціск твой.</verse>
				<verse number="12">І будзе ён чалавекам, [падобным да] дзікага асла, рука ягоная супраць усіх, і рукі ўсіх — супраць яго; і будзе ён жыць перад абліччам усіх братоў сваіх”.</verse>
				<verse number="13">І назвала яна імя ГОСПАДА, Які прамаўляў да яе: “Ты — Бог, Які бачыць мяне”. Бо сказала яна: “Ці ня тут я бачыла Таго, Які бачыць мяне”.</verse>
				<verse number="14">Дзеля таго калодзеж гэты назвалі Бээр-Ляхай-Рой. Вось, ён паміж Кадэшам і Барэдам.</verse>
				<verse number="15">І нарадзіла Агар Абраму сына. І назваў Абрам імя сына свайго, якога нарадзіла яму Агар, Ізмаэль.</verse>
				<verse number="16">І Абрам меў восемдзесят шэсьць гадоў, калі Агар нарадзіла Ізмаэля Абраму.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="17">
				<verse number="1">І было Абраму дзевяноста дзевяць гадоў. І зьявіўся ГОСПАД Абраму, і сказаў яму: “Я — Бог Усемагутны. Хадзі перад абліччам Маім і будзь беззаганны.</verse>
				<verse number="2">І Я заключу запавет Мой паміж Мной і табой, і павялічу цябе вельмі, вельмі”.</verse>
				<verse number="3">І ўпаў Абрам на аблічча сваё, а Бог прамовіў да яго, кажучы:</verse>
				<verse number="4">“Я [ёсьць], вось запавет Мой з табою, і ты будзеш бацькам мноства народаў.</verse>
				<verse number="5">І ўжо ня будзе звацца імя тваё Абрам, але будзе імя тваё Абрагам, бо Я паставіў цябе бацькам мноства народаў.</verse>
				<verse number="6">І Я павялічу цябе вельмі, вельмі, і выведу з цябе народы, і будуць паходзіць ад цябе валадары.</verse>
				<verse number="7">І Я заключу запавет Мой паміж Мною і табой, і насеньнем тваім пасьля цябе ў пакаленьнях іхніх як запавет вечны, што Я буду Богам тваім і насеньня твайго пасьля цябе.</verse>
				<verse number="8">І Я дам табе і насеньню твайму пасьля цябе зямлю вандраваньня твайго, усю зямлю Ханаан на ўласнасьць вечную, і Я буду ім Богам”.</verse>
				<verse number="9">І сказаў Бог Абрагаму: “А ты захоўвай запавет Мой, ты і насеньне тваё пасьля цябе ў пакаленьнях сваіх.</verse>
				<verse number="10">Гэта вось запавет Мой, які вы павінны захаваць паміж Мной і вамі, і насеньнем тваім пасьля цябе: няхай будзе ў вас абрэзаны кожны мужчынскага роду.</verse>
				<verse number="11">І вы будзеце абразаць цела скуравінкі вашай, і будзе гэта на знак запавету паміж Мною і вамі.</verse>
				<verse number="12">У восьмы дзень ад нараджэньня няхай будзе абрэзаны ў вас кожны мужчынскага роду ў пакаленьнях вашых, народжаны ў доме або куплены за грошы у кожнага чужынца, які ня ёсьць з насеньня твайго.</verse>
				<verse number="13">Мае быць абрэзаны і народжаны ў доме тваім, і куплены за срэбра тваё; і будзе запавет Мой на целе вашым як запавет вечны.</verse>
				<verse number="14">Неабрэзаны ж мужчынскага роду, які не абрэжа цела скуравінкі сваёй, няхай будзе вынішчана душа тая з народу свайго, бо ён парушыў запавет Мой”.</verse>
				<verse number="15">І сказаў Бог Абрагаму: “Сарай, жонку тваю, ня будзеш зваць імя яе Сарай, але Сара будзе імя яе.</verse>
				<verse number="16">І Я дабраслаўлю яе, і дам з яе табе сына. І Я дабраслаўлю яе, і стануцца з яе народы, і валадары народаў будуць з яе”.</verse>
				<verse number="17">І ўпаў Абрагам на аблічча сваё, і засьмяяўся, і сказаў у сэрцы сваім: “Ці ж стогадоваму народзіцца хто? І ці Сара, дзевяностагадовая, можа нарадзіць?”</verse>
				<verse number="18">І сказаў Абрагам Богу: “О, каб хоць Ізмаэль жыў перад абліччам Тваім!”</verse>
				<verse number="19">І сказаў Бог: “Але Сара, жонка твая, народзіць табе сына, і ты назавеш імя яго Ісаак; і Я заключу запавет Мой з ім як запавет вечны і з насеньнем яго пасьля яго.</verse>
				<verse number="20">І адносна Ізмаэля Я пачуў цябе: вось, Я дабраслаўлю яго, і распладжу яго, і памножу яго вельмі, вельмі; ён народзіць дванаццаць князёў, і Я зраблю яго народам вялікім.</verse>
				<verse number="21">Але запавет Мой Я заключу з Ісаакам, якога народзіць табе Сара ў гэты самы час у наступным годзе”.</verse>
				<verse number="22">І скончыў прамаўляць да яго, і узьняўся Бог ад Абрагама.</verse>
				<verse number="23">І ўзяў Абрагам Ізмаэля, сына свайго, і ўсіх народжаных у доме сваім, і ўсіх купленых за срэбра сваё, ўсіх мужчынскага роду з дому Абрагама, і абрэзаў цела скуравінкі іх у той самы дзень, як прамаўляў да яго Бог.</verse>
				<verse number="24">Абрагам меў дзевяноста дзевяць гадоў, калі абрэзаў цела скуравінкі сваёй,</verse>
				<verse number="25">а Ізмаэль, сын ягоны, меў трынаццаць гадоў, калі было абрэзана цела скуравінкі яго.</verse>
				<verse number="26">У той самы дзень былі абрэзаны Абрагам і Ізмаэль, сын ягоны.</verse>
				<verse number="27">І ўсе мужчыны дому яго, народжаныя ў доме і купленыя за срэбра ў чужынцаў былі абрэзаныя з ім.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="18">
				<verse number="1">І зьявіўся яму ГОСПАД каля дубровы Мамрэ, калі ён сядзеў ля ўваходу ў намёт ў сьпякоту дня.</verse>
				<verse number="2">І падняў ён вочы свае, і глянуў, і вось, тры мужы стаяць насупраць яго. І ўбачыў, і выбег ад уваходу ў намёт насустрач ім, і пакланіўся да зямлі,</verse>
				<verse number="3">і сказаў: “Госпадзе, калі я знайшоў ласку ў вачах Тваіх, прашу, не мінай слугі Свайго.</verse>
				<verse number="4">Возьмуць трохі вады, і абмыюць ногі Вашыя, і прыхінецеся пад дрэвам.</verse>
				<verse number="5">А я вазьму кавалак хлеба, і пасіліце сэрцы Вашыя, потым пойдзеце, бо дзеля гэтага вы прайшлі каля слугі Вашага”. Яны сказалі: “Зрабі так, як сказаў”.</verse>
				<verse number="6">І пасьпяшаў Абрагам у намёт да Сары, і сказаў: “Пасьпяшайся, замяшай тры меркі найлепшай мукі і зрабі аладак”.</verse>
				<verse number="7">І пабег Абрагам да быдла, і ўзяў тлустае і добрае цяля, і даў юнаку, і той хутка прыгатаваў яго.</verse>
				<verse number="8">І ўзяў масла і малака, і цяля, якое прыгатаваў, і паклаў перад абліччам Іх, і сам стаў каля Іх пад дрэвам, і яны елі.</verse>
				<verse number="9">І сказалі яму: “А дзе Сара, жонка твая?” Ён сказаў: “Вось, у намёце”.</verse>
				<verse number="10">А Той сказаў: “Вяртаючыся, вярнуся да цябе ў гэты час жыцьця [праз год], і вось, будзе сын ў Сары, жонкі тваёй”. А Сара слухала ля ўваходу ў намёт, які быў за ім.</verse>
				<verse number="11">Абрагам жа і Сара былі старыя, увайшлі ў гады, і спынілася ў Сары звычайнае жаночае.</verse>
				<verse number="12">І засьмяялася Сара ў сабе, кажучы: “Пасьля таго, як я састарэла, ці ж буду мець асалоду? І гаспадар мой стары”.</verse>
				<verse number="13">І сказаў ГОСПАД Абрагаму: “Чаму сьмяялася Сара, кажучы: “Няўжо я сапраўды магу нарадзіць, калі я старая?”</verse>
				<verse number="14">Ці ж ёсьць справа, цяжкая для ГОСПАДА? У прызначаны час вярнуся да цябе ў гэты час жыцьця [праз год], і Сара будзе мець сына”.</verse>
				<verse number="15">І запярэчыла Сара, кажучы: “Я не сьмяялася,” бо яна спалохалася. Але Ён сказаў: “Не, ты сьмяялася!”</verse>
				<verse number="16">І падняліся адтуль тыя мужы, і скіравалі аблічча Сваё да Садому, а Абрагам пайшоў з Імі, праводзячы Іх.</verse>
				<verse number="17">І ГОСПАД сказаў: “Ці ж схаваю Я перад Абрагамам, што маю зрабіць?</verse>
				<verse number="18">Абрагам станецца народам вялікім і магутным, і будуць дабраслаўлёныя ў ім ўсе народы зямлі.</verse>
				<verse number="19">Бо Я спазнаў яго, каб ён загадаў сынам сваім і дому свайму пасьля сябе, і будуць захоўваць шлях ГОСПАДАЎ, чыніць праведнасьць і суд, каб ГОСПАД зьдзейсьніў Абрагаму ўсё, што сказаў яму”.</verse>
				<verse number="20">І сказаў ГОСПАД: “Крык Садому і Гаморы вялікі, і грэх іхні вельмі цяжкі.</verse>
				<verse number="21">Дык зыйду і пагляджу, ці паводле крыку, які даходзіць да Мяне, учыняюць усё, ці не, і буду [гэта] ведаць”.</verse>
				<verse number="22">І павярнуліся тыя мужы, і пайшлі ў Садом, а Абрагам яшчэ стаяў перад абліччам ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="23">І падыйшоў Абрагам, і сказаў: “Няўжо загубіш праведнага разам з бязбожным?</verse>
				<verse number="24">Можа, ёсьць у горадзе пяцьдзясят праведнікаў, няўжо Ты загубіш і не прабачыш гэтай мясцовасьці дзеля пяцідзесяці праведнікаў, якія ў ім?</verse>
				<verse number="25">Няхай будзе далёкім ад Цябе, каб Ты ўчыніў такую справу, каб забіць праведнага з бязбожным, каб праведнаму было таксама, як і бязбожнаму! Няхай будзе далёкім ад Цябе! Ці ж Судзьдзя ўсёй зямлі ня ўчыніць правасудзьдзя?”</verse>
				<verse number="26">І сказаў ГОСПАД: “Калі знайду ў Садоме пяцьдзясят праведнікаў у горадзе, дзеля іх прабачу ўсёй мясцовасьці”.</verse>
				<verse number="27">І адказаў Абрагам, і сказаў: “Вось жа пачаў я гаварыць да Госпада майго, хоць я — пыл і попел.</verse>
				<verse number="28">Можа, ня хопіць пяці да гэтых пяцідзесяці праведнікаў, няўжо дзеля нястачы пяці зьнішчыш увесь горад?” І сказаў [Госпад]: “Ня зьнішчу, калі знайду там сорак пяць”.</verse>
				<verse number="29">І працягваў гаварыць з Ім, і сказаў: “Можа, знойдзецца там сорак?” І Ён сказаў: “Не зраблю гэтага дзеля сарака”.</verse>
				<verse number="30">І сказаў ён: “Няхай ня гневаецца Госпад мой, і я буду гаварыць. Можа, знойдзецца там трыццаць?” І Ён сказаў: “Не зраблю, калі знайду там трыццаць”.</verse>
				<verse number="31">І сказаў ён: “Вось, я пачаў гаварыць да Госпада майго. Можа, знойдзецца там дваццаць?” І Ён сказаў: “Ня зьнішчу дзеля дваццаці”.</verse>
				<verse number="32">І сказаў ён: “Няхай ня гневаецца Госпад мой, і я буду гаварыць яшчэ раз. Можа, знойдзецца там дзесяць?” І Ён сказаў: “Ня зьнішчу дзеля дзесяці”.</verse>
				<verse number="33">І пайшоў ГОСПАД, скончыўшы гаварыць з Абрагамам, а Абрагам вярнуўся ў сваё месца.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="19">
				<verse number="1">І прыйшлі два анёлы ў Садом увечары, а Лёт сядзеў у браме Садома. І ён убачыў, і пайшоў насустрач ім, і пакланіўся тварам да зямлі,</verse>
				<verse number="2">і сказаў: “Вось, прашу, гаспадары мае, зьвярніце ў дом слугі вашага і пераначуйце, і памыйце ногі свае, а раніцою ўстанеце і пойдзеце ў дарогу сваю”. А яны сказалі: “Не, бо мы будзем начаваць на вуліцы”.</verse>
				<verse number="3">Але ён іх вельмі упрошваў, і яны зьвярнуліся да яго, і ўвайшлі ў дом ягоны. І ён справіў ім гасьціну, і напёк праснакоў, і яны елі.</verse>
				<verse number="4">Яшчэ не ляглі яны спаць, як людзі з гораду, людзі Садомскія, атачылі дом, ад малога да старога, увесь народ з усіх канцоў.</verse>
				<verse number="5">І паклікалі яны Лёта, і сказалі яму: “Дзе тыя людзі, што прыйшлі да цябе ноччу? Выведзі іх да нас, і мы спазнаем іх”.</verse>
				<verse number="6">І выйшаў да іх Лёт да уваходу, і замкнуў за сабою дзьверы,</verse>
				<verse number="7">і сказаў: “Прашу, браты мае, не рабіце ліхога.</verse>
				<verse number="8">Вось, маю дзьве дачкі, якія не спазналі мужа, выведу іх да вас, і вы рабіце з імі, што добра ў вачах вашых! Толькі людзям гэтым нічога не рабіце, бо яны прыйшлі ў цень даху майго”.</verse>
				<verse number="9">Але яны сказалі: “Ідзі прэч”. І сказалі: “Сам прыйшоў пажыць, і будзе судзіць, судзячы [нас]? Цяпер будзе табе горш, чым ім”. І накінуліся на чалавека гэтага, на Лёта, і падыйшлі, каб выламіць дзьверы.</verse>
				<verse number="10">І выцягнулі мужы тыя рукі свае, і ўцягнулі Лёта да сябе ў дом, і замкнулі дзьверы.</verse>
				<verse number="11">А людзей, што былі пры ўваходзе ў дом, ад найменшага да найбольшага, пакаралі сьлепатою, і яны змучыліся, шукаючы выхаду.</verse>
				<verse number="12">І сказалі тыя мужы Лёту: “Ці хто яшчэ ёсьць у цябе тут? Зяця, сыноў тваіх і дачок тваіх, усіх, хто ў цябе ёсць у горадзе, выведзі з гэтага месца,</verse>
				<verse number="13">бо мы зьнішчым гэтую мясцовасьць, таму што вялікі крык іхні перад абліччам ГОСПАДА, і ГОСПАД паслаў нас зьнішчыць яе”.</verse>
				<verse number="14">І выйшаў Лёт, і гаварыў да зяцёў сваіх, якія мелі ўзяць дочак ягоных, і сказаў: “Уставайце, выходзьце з гэтага месца, бо ГОСПАД мае зьнішчыць горад”. І было ў вачах зяцёў ягоных гэта, нібыта ён жартуе.</verse>
				<verse number="15">Калі ўзыйшла зараніца, анёлы прысьпешвалі Лёта, кажучы: “Уставай, бяры жонку тваю і дзьве дочкі твае, якія тут, каб не загінуў ты праз беззаконьні гораду гэтага”.</verse>
				<verse number="16">А як ён марудзіў, схапілі тыя мужы за руку яго, і за руку жонку ягоную, і за руку абедзьвух дачок ягоных, бо ГОСПАД меў спагаду да яго, і вывелі яго, і паставілі па-за горадам.</verse>
				<verse number="17">І сталася, калі вывелі іх вонкі, сказаў [адзін з іх]: “Уцякай дзеля душы тваёй, і не аглядайся назад, і не затрымлівайся ў гэтай ваколіцы. Уцякай на гору, каб ты не загінуў!”</verse>
				<verse number="18">І сказаў Лёт да іх: “О не, Госпадзе!</verse>
				<verse number="19">Вось жа, слуга Твой знайшоў ласку ў вачах Тваіх, і Ты павялічыў міласэрнасьць Сваю, якую зьявіў для мяне, захоўваючы пры жыцьці душу маю. Але я не магу ўцячы на гору, каб не напаткала мяне ліхое, і я не памёр.</verse>
				<verse number="20">Вось жа горад гэты блізка, каб бегчы туды, і ён малы. Дазволь уцячы мне туды, — ці ж не малы ён, — і будзе жыць душа мая”.</verse>
				<verse number="21">І сказаў яму: “Вось, Я прыняў аблічча тваё і ў гэтым слове, і ня зьнішчу горад, пра які ты гаварыў.</verse>
				<verse number="22">Сьпяшайся, уцякай туды, бо Я не магу нічога рабіць, пакуль ты ня прыйдзеш туды”. Таму і названае імя гэтаму гораду Цаар.</verse>
				<verse number="23">Сонца узыйшло над зямлёю, і Лёт увайшоў у Цаар.</verse>
				<verse number="24">І ГОСПАД лінуў на Садом і Гамору дождж серкі і агня ад ГОСПАДА з неба,</verse>
				<verse number="25">і зруйнаваў гарады гэтыя, і ўсю ваколіцу, і ўсіх жыхароў гарадоў гэтых, і расьліны зямлі.</verse>
				<verse number="26">І аглянулася жонка ягоная, ідучы за ім, і сталася слупом солі.</verse>
				<verse number="27">І ўстаў Абрагам раніцаю на тое месца, дзе стаяў перад абліччам ГОСПАДА,</verse>
				<verse number="28">і глянуў на аблічча Садома і Гаморы, і на аблічча ўсёй зямлі той ваколіцы, і ўбачыў, і вось дым падымаецца з зямлі, быццам з печы.</verse>
				<verse number="29">І сталася, калі Бог зьнішчыў гарады гэтай ваколіцы, узгадаў Бог пра Абрагама, і выслаў Лёта з-паміж руйнаваньня, калі руйнаваў гарады, у якіх жыў Лёт.</verse>
				<verse number="30">І падняўся Лёт з Цаару, і жыў на гары, і дзьве дачкі ягоныя з ім, бо баяўся жыць ў Цаары. І жыў ён у пячоры, сам і дзьве дачкі ягоныя.</verse>
				<verse number="31">І сказала старэйшая малодшай: “Бацька наш стары, і няма мужчыны на зямлі, каб мог прыйсьці да нас па звычаю ўсёй зямлі.</verse>
				<verse number="32">Хадзем, напоім бацьку нашага віном і ляжам з ім, каб ажывіць насеньне бацькі нашага”.</verse>
				<verse number="33">І напаілі яны ў тую ноч бацьку свайго віном; і ўвайшла старэйшая, і ляжала з бацькам, а ён ня ведаў, ані калі яна легла, ані калі ўстала.</verse>
				<verse number="34">І сталася на другі дзень, сказала старэйшая малодшай: “Вось, я ў мінулую ноч ляжала з бацькам нашым. Напоім яго віном таксама ў гэтую ноч, і ты ўвойдзеш, і ляжаш з ім, і мы ажывім насеньне бацькі нашага”.</verse>
				<verse number="35">І напаілі яны таксама ў гэтую ноч бацьку свайго віном, і ўвайшла малодшая дачка, і ляжала з ім, а ён ня ведаў, ані калі яна легла, ані калі ўстала.</verse>
				<verse number="36">І зачалі абедзьве дачкі Лёта ад бацькі свайго.</verse>
				<verse number="37">І нарадзіла старэйшая сына, і назвала імя яго Мааў. Ён — бацька Мааву аж да сёньня.</verse>
				<verse number="38">І малодшая таксама нарадзіла сына, і назвала імя яго Бэн-Аммі. Ён — бацька сыноў Амона аж да сёньня.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="20">
				<verse number="1">I рушыў адтуль Абрагам у зямлю Нэгеў, і пасяліўся між Кадэшам і Шурам, і жыў у Герары.</verse>
				<verse number="2">I сказаў Абрагам пра Сару, жонку сваю: “Яна — сястра мая”. I паслаў Абімэлех, валадар Герару, і ўзяў Сару.</verse>
				<verse number="3">I прыйшоў Бог да Абімэлеха ў сьне ўночы, і сказаў яму: “Вось, ты памрэш праз жанчыну, якую ты ўзяў, бо яна мае мужа”.</verse>
				<verse number="4">А Абімэлех не набліжаўся да яе, і сказаў: “Госпадзе! Няўжо і народ праведны ты заб’еш?</verse>
				<verse number="5">Ці ж ня ён сказаў мне: “Яна — сястра мая”. I яна таксама казала: “Ён — брат мой”. У прастаце сэрца свайго і ў чысьціні рук сваіх учыніў я гэта”.</verse>
				<verse number="6">I сказаў яму Бог у сьне: “І Я ведаю, што ў прастаце сэрца свайго ты ўчыніў гэта, і Я ўтрымаў цябе, каб ты не саграшыў перада Мною; і Я ня даў табе дакрануцца да яе.</verse>
				<verse number="7">А цяпер зьвярні жонку гэтага мужа, бо ён — прарок, і ён будзе маліцца за цябе, і ты будзеш жыць. А калі ня зьвернеш, ведай, што сьмерцю памрэш ты і ўсе, хто твае”.</verse>
				<verse number="8">I ўстаў Абімэлех раніцай, і паклікаў усіх слугаў сваіх, і расказаў усе словы гэтыя ў вушы іхныя; і моцна напалохаліся людзі гэтыя.</verse>
				<verse number="9">I паклікаў Абімэлех Абрагама, і сказаў яму: “Што ты нам нарабіў? Чым зграшыў я супраць цябе, што ты навёў на мяне і на валадарства маё грэх вялікі? Учынкі, якія ня робяць, ты зрабіў мне”.</verse>
				<verse number="10">I сказаў Абімэлех Абрагаму: “Што ж ты думаў, калі рабіў гэтыя рэчы?”</verse>
				<verse number="11">I сказаў Абрагам: “Вось, я сказаў: “Напэўна, няма страху Божага на месцы гэтым, і заб’юць мяне з прычыны жонкі маёй”.</verse>
				<verse number="12">І, сапраўды, яна — сястра мая, яна — дачка бацькі майго, толькі не дачка маці маёй; і яна стала маёй жонкаю.</verse>
				<verse number="13">I сталася, як вывеў мяне Бог з дому бацькі майго, я сказаў ёй: У тым міласэрнасьць твая, якую ты можаш зрабіць для мяне: у кожным месцы, куды мы прыйдзем, кажы пра мяне: “Ён —брат мой””.</verse>
				<verse number="14">I ўзяў Абімэлех авечак і валоў, і слугаў, і нявольніцаў, і даў Абрагаму, і зьвярнуў яму Сару, жонку ягоную.</verse>
				<verse number="15">I сказаў Абімэлех: “Вось, зямля мая перад табою. Дзе добра ў вачах тваіх, жыві”.</verse>
				<verse number="16">А Сары сказаў: “Вось, я даю тысячу срэбнікаў брату твайму. Няхай гэта будзе табе заслонаю перад вачамі ўсіх, якія з табою, і перад усімі ты без віны”.</verse>
				<verse number="17">I памаліўся Абрагам да Бога, і аздаравіў Бог Абімэлеха, і жонку ягоную, і ягоныя нявольніцы, і яны нараджалі,</verse>
				<verse number="18">бо зачыніўшы, зачыніў ГОСПАД кожнае ўлоньне ў доме Абімэлеха з прычыны Сары, жонкі Абрагама.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="21">
				<verse number="1">І ГОСПАД наведаў Сару, як сказаў; і ўчыніў ГОСПАД Сары, як гаварыў.</verse>
				<verse number="2">I зачала Сара, і нарадзіла сына Абрагаму ў старасьці ягонай, у час, пра які казаў яму Бог.</verse>
				<verse number="3">I назваў Абрагам сына свайго, які нарадзіўся яму, якога нарадзіла яму Сара, Ісаак.</verse>
				<verse number="4">I абрэзаў Абрагам Ісаака, сына свайго, на восьмы дзень, як загадаў яму Бог.</verse>
				<verse number="5">І было Абрагаму сто гадоў, калі нарадзіўся ў яго Ісаак, сын ягоны.</verse>
				<verse number="6">I сказала Сара: “Сьмех учыніў з мяне Бог. Кожны, хто пачуе, будзе сьмяяцца з мяне”.</verse>
				<verse number="7">I сказала: “Хто сказаў бы Абрагаму: “Сара будзе карміць грудзьдзю сыноў”, бо я нарадзіла сына ў старасьці ягонай”.</verse>
				<verse number="8">I вырасла дзіцятка, і было аднятае ад грудзей, і ўчыніў Абрагам вялікую гасьціну ў той дзень, калі Ісаак быў адняты ад грудзей.</verse>
				<verse number="9">I ўбачыла Сара сына Агар Эгіпцянкі, якога тая нарадзіла Абрагаму, што ён насьміхаецца,</verse>
				<verse number="10">і сказала Абрагаму: “Выжані гэтую нявольніцу і сына ейнага, бо ня будзе мець спадчыну сын нявольніцы гэтае з сынам маім Ісаакам”.</verse>
				<verse number="11">I было гэта ліхім у вачах Абрагама адносна сына ягонага.</verse>
				<verse number="12">I сказаў Бог Абрагаму: “Няхай ня будзе гэта ліхім у вачах тваіх адносна хлопчыка і адносна нявольніцы тваёй. У-ва ўсім, што скажа табе Сара, слухай голасу ейнага, бо ў Ісааку будзе названа табе насеньне.</verse>
				<verse number="13">Таксама сына нявольніцы Я зраблю народам, бо ён — насеньне тваё”.</verse>
				<verse number="14">І ўстаў Абрагам раніцаю, і ўзяў хлеб і мех вады, і даў Агар, і палажыў ёй на плечы, і выслаў яе разам з дзіцём. І яна пайшла, і блукала ў пустыні Бээр-Шэва.</verse>
				<verse number="15">I скончылася вада ў мяху, і яна пакінула дзіця пад адным з кустоў,</verse>
				<verse number="16">і пайшла, і села насупраць так далёка, як стрэліць з луку; бо яна сказала: “Няхай ня буду глядзець на сьмерць дзіцяці”. I сядзела насупраць, і ўзьняла голас свой, і плакала.</verse>
				<verse number="17">I пачуў Бог голас хлопчыка; і паклікаў анёл Божы да Агар з неба, і сказаў ёй: “Што з табою, Агар? Ня бойся; бо пачуў Бог голас хлопчыка з месца, дзе Ён ёсьць.</verse>
				<verse number="18">Устань, паднімі хлопца і трымай яго моцна рукою сваёю, бо Я зраблю яго народам вялікім”.</verse>
				<verse number="19">I адчыніў Бог вочы ейныя, і яна ўбачыла студню з вадою, і пайшла, і напоўніла мех вады, і дала піць хлопцу.</verse>
				<verse number="20">I быў Бог з хлопцам; і ён вырас, і жыў у пустыні, і быў стралец з луку.</verse>
				<verse number="21">І ён жыў у пустыні Паран; і ўзяла яму маці ягоная жонку з зямлі Эгіпецкае.</verse>
				<verse number="22">I сталася ў той час, і сказаў Абімэлех і Піколь, гетман ягоны, Абрагаму, кажучы: “Бог з табою ў-ва ўсім, што ты робіш.</verse>
				<verse number="23">I цяпер прысягні мне Богам тут, што ты ня здрадзіш ані мне, ані нашчадку майму, ані ўнуку майму, і як я чыніў міласэрнасьць табе, так ты будзеш рабіць са мною і з зямлёю, у якой ты жывеш”.</verse>
				<verse number="24">I сказаў Абрагам: “Прысягаю”.</verse>
				<verse number="25">I дакараў Абрагам Абімэлеха з прычыны студні вады, якую забралі слугі Абімэлеха.</verse>
				<verse number="26">I сказаў Абімэлех: “Ня ведаю я, хто ўчыніў гэтую рэч, і ты не расказваў мне, і я ня чуў нічога аж да сёньняшняга дня”.</verse>
				<verse number="27">I ўзяў Абрагам авечак і валоў, і даў Абімэлеху, і заключылі яны абодва запавет.</verse>
				<verse number="28">I паставіў Абрагам сем ягнят з чарады асобна.</verse>
				<verse number="29">I сказаў Абімэлех Абрагаму: “Навошта гэтыя сем ягнятаў, якіх ты паставіў асобна?”</verse>
				<verse number="30">I сказаў [Абрагам]: “Бо сем гэтых ягнят возьмеш ад рукі маёй, каб яны былі мне сьведчаньнем, што я выкапаў гэтую студню”.</verse>
				<verse number="31">Дзеля таго і названа гэтае месца Бээр-Шэва, бо там яны абодва прысягалі.</verse>
				<verse number="32">I заключылі запавет у Бээр-Шэве. I ўстаў Абімэлех і Піколь, гетман ягоны, і вярнуліся ў зямлю Філістынскую.</verse>
				<verse number="33">I пасадзіў [Абрагам] гай у Бээр-Шэве, і клікаў там імя ГОСПАДА, Бога вечнага.</verse>
				<verse number="34">I жыў Абрагам у зямлі Філістынскай шмат дзён.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="22">
				<verse number="1">I сталася пасьля гэтых падзеяў, і Бог выспрабоўваў Абрагама, і сказаў яму: “Абрагаме!” I ён сказаў: “Вось я!”</verse>
				<verse number="2">I сказаў [Бог]: “Вазьмі сына свайго, адзінага свайго, якога ты любіш, Ісаака; і ідзі ў зямлю Морыя, і там складзі яго на ахвяру цэласпаленьня на адной з гораў, пра якую Я скажу табе”.</verse>
				<verse number="3">І ўстаў Абрагам рана раніцаю, і асядлаў асла свайго, узяў двух юнакоў сваіх з сабою і Ісаака, сына свайго, і насек дроваў на цэласпаленьне, і ўстаў, і пайшоў на месца, пра якое сказаў яму Бог.</verse>
				<verse number="4">На трэці дзень узьняў Абрагам вочы свае і ўбачыў тое месца здалёк.</verse>
				<verse number="5">I сказаў Абрагам юнакам сваім: “Застаньцеся тут з аслом; а мы з хлопцам пойдзем аж туды, і паклонімся, і вернемся да вас”.</verse>
				<verse number="6">I ўзяў Абрагам дровы на цэласпаленьне, і ўзлажыў на Ісаака, сына свайго; і ўзяў у рукі агонь і вялікі нож, і пайшлі абодва разам.</verse>
				<verse number="7">I сказаў Ісаак Абрагаму, бацьку свайму: “Ойча мой!” Той сказаў: “Вось я, сыне мой”. Ён сказаў: “Вось агонь і дровы, а дзе ягня на цэласпаленьне?”</verse>
				<verse number="8">I сказаў Абрагам: “Бог угледзіць Сабе ягня на цэласпаленьне, сыне мой”. I ішлі абодва разам.</verse>
				<verse number="9">I прыйшлі на месца, пра якое казаў яму Бог; і збудаваў там Абрагам ахвярнік, і разлажыў дровы, і зьвязаў Ісаака, сына свайго, і палажыў яго на ахвярнік, зьверху на дровы.</verse>
				<verse number="10">I выцягнуў Абрагам руку сваю, і ўзяў вялікі нож, каб закалоць сына свайго.</verse>
				<verse number="11">I паклікаў яго анёл ГОСПАДАВЫ з неба, і сказаў: “Абрагаме! Абрагаме!” Той сказаў: “Вось я!”</verse>
				<verse number="12">I сказаў [ГОСПАД]: “Не выцягвай рукі сваёй на хлопца і не рабі яму нічога, бо цяпер Я ведаю, што ты баішся Бога і не пашкадаваў дзеля Мяне сына свайго, адзінага свайго”.</verse>
				<verse number="13">I ўзьняў Абрагам вочы свае, і ўбачыў, і вось баран ззаду, увязаны ў хмызах рагамі сваімі. I пайшоў Абрагам, і ўзяў барана, і ахвяраваў яго на цэласпаленьне замест сына свайго.</verse>
				<verse number="14">I назваў Абрагам імя месца гэтага: “ГОСПАД угледзіць”. Дзеля гэтага і цяпер кажуць: “На гары ГОСПАД дасьць угледзець”.</verse>
				<verse number="15">I паклікаў анёл ГОСПАДАВЫ Абрагама другі раз з неба,</verse>
				<verse number="16">і сказаў: “На Сябе Самога прысягаю, кажа ГОСПАД, за тое, што ты гэта зрабіў, і не пашкадаваў сына свайго, адзінага свайго,</verse>
				<verse number="17">дабраслаўляючы, дабраслаўлю цябе і, памнажаючы, памножу насеньне тваё, як зоркі нябесныя і як пясок на беразе мора; і успадкаеміць насеньне тваё брамы ворагаў сваіх.</verse>
				<verse number="18">I будуць дабраслаўлёныя ў насеньні тваім усе народы зямлі за тое, што ты паслухаў голасу Майго”.</verse>
				<verse number="19">I вярнуўся Абрагам да юнакоў сваіх, і ўсталі, і пайшлі разам да Бээр-Шэвы. I жыў Абрагам у Бээр-Шэве.</verse>
				<verse number="20">I сталася пасьля гэтых падзеяў, паведамілі Абрагаму, кажучы: “Вось, нарадзіла таксама Мілька сыноў Нахору, брату твайму:</verse>
				<verse number="21">Уца, першароднага ягонага, і Буза, брата ягонага, і Кемуэля, бацьку Арама.</verse>
				<verse number="22">і Кесэда, і Хазо, і Пільдаша, і Ідлафа, і Бэтуэля”.</verse>
				<verse number="23">А Бэтуэль нарадзіў Рэбэку. Васьмёх гэтых нарадзіла Мілька Нахору, брату Абрагама.</verse>
				<verse number="24">I наложніца ягоная, імя якой Рэўма, нарадзіла таксама Тэваха, і Гахама, і Тахаша, і Маху.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="23">
				<verse number="1">I было жыцьця Сары сто дваццаць сем гадоў, [гэта] гады жыцьця Сары.</verse>
				<verse number="2">I памерла Сара ў Кірыят-Арбе, гэта значыць, у Хеўроне, у зямлі Ханаан. I прыйшоў Абрагам, каб мець жалобу па Сары і плакаць па ёй.</verse>
				<verse number="3">I ўстаў Абрагам ад аблічча памёршае сваёй, і прамовіў да сыноў Хета, кажучы:</verse>
				<verse number="4">“Прыхадзень і пасяленец я у вас; дайце мне ў вас на ўласнасьць магілу, і я пахаваю памёршую маю ад аблічча майго”.</verse>
				<verse number="5">I адказалі сыны Хета Абрагаму, кажучы яму:</verse>
				<verse number="6">“Паслухай нас, пане мой! Князь Божы ты сярод нас; у найлепшай з нашых магілаў пахавай памёршую сваю; ніхто з нас не адмовіць табе магілы сваёй на пахаваньне памёршае тваёй”.</verse>
				<verse number="7">І ўстаў Абрагам, і пакланіўся народу зямлі, сынам Хета,</verse>
				<verse number="8">і прамовіў да іх, кажучы: “Калі жадае душа вашая, каб я пахаваў памёршую маю ад аблічча майго, паслухайце мяне і папрасіце за мяне Эфрона, сына Цахара,</verse>
				<verse number="9">і ён дасьць мне пячору Махпэля, што ў яго, якая на канцы поля ягонага, за поўнае срэбра дасьць мне яе, каб меў я сярод вас магілу на ўласнасьць”.</verse>
				<verse number="10">А Эфрон сядзеў сярод сыноў Хета. І адказаў Эфрон Хет Абрагаму ўслых усіх сыноў Хета, якія ўваходзілі ў брамы гораду ягонага, кажучы:</verse>
				<verse number="11">“Не, пане мой! Паслухай мяне: поле я даю табе і пячору, якая на ім, даю табе, перад вачыма сыноў народу майго даю табе яе, пахавай памёршую тваю”.</verse>
				<verse number="12">I пакланіўся Абрагам перад народам зямлі,</verse>
				<verse number="13">і сказаў Эфрону ўслых народу зямлі, кажучы: “Калі б ты толькі паслухаў мяне, я даю табе срэбра за поле гэтае; вазьмі ў мяне, і я пахаваю там памёршую маю”.</verse>
				<verse number="14">І адказаў Эфрон Абрагаму, кажучы яму:</verse>
				<verse number="15">“Пане мой, паслухай мяне! Зямля [вартая] чатырыста сыкляў срэбра; што гэта для мяне і для цябе? І пахавай памёршую тваю”.</verse>
				<verse number="16">I паслухаў Абрагам Эфрона; і адважыў Абрагам Эфрону срэбра, пра якое ён казаў услых сыноў Хета, чатырыста сыкляў срэбра, якое ўжывалася ў купцоў.</verse>
				<verse number="17">I атрымаў поле Эфрона, якое ў Махпэлі, што насупраць Мамрэ, поле тое і пячору, якая на ім, і кожнае дрэва, якое на полі, ў-ва ўсіх межах ягоных наўкола,</verse>
				<verse number="18">Абрагам купіў яго перад вачыма сыноў Хета, усіх, якія ўваходзілі ў брамы гораду ягонага.</verse>
				<verse number="19">І пасьля гэтага Абрагам пахаваў Сару, жонку сваю, у пячоры на полі ў Махпэлі, насупраць Мамрэ, якое завецца Хеўрон, у зямлі Ханаан.</verse>
				<verse number="20">I атрымаў Абрагам тое поле і тую пячору, якая на ім, як магілу на ўласнасьць ад сыноў Хета.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="24">
				<verse number="1">I Абрагам быў стары, і меў шмат дзён, і ГОСПАД дабраславіў Абрагама ў-ва ўсім.</verse>
				<verse number="2">I сказаў Абрагам слузе свайму, старэйшаму ў доме сваім, які меў уладу над усім, што ў яго было: “Палажы руку сваю пад сьцягно маё,</verse>
				<verse number="3">і я прывяду цябе да прысягі на ГОСПАДА, Бога неба і Бога зямлі, што ты ня возьмеш жонкі сыну майму з дачок Хананейскіх, сярод якіх я жыву,</verse>
				<verse number="4">але пойдзеш у зямлю маю і да родзічаў маіх, і возьмеш жонку сыну майму Ісааку”.</verse>
				<verse number="5">I сказаў яму слуга: “Можа, не пажадае тая жанчына ісьці са мною сюды, у гэтую зямлю. Ці маю я завесьці сына твайго адсюль у тую зямлю, з якой ты выйшаў?”</verse>
				<verse number="6">I сказаў яму Абрагам: “Сьцеражыся, каб не завесьці туды сына майго.</verse>
				<verse number="7">ГОСПАД, Бог неба, Які ўзяў мяне з дому бацькі майго і з зямлі нараджэньня майго, і Які казаў да мяне, і Які прысягнуў мне, кажучы: “Насеньню твайму Я дам гэтую зямлю”, — Ён пашле анёла Свайго перад абліччам тваім, і ты возьмеш адтуль жонку сыну майму.</verse>
				<verse number="8">А калі не пажаде тая жанчына ісьці з табою, ты будзеш вызвалены ад гэтае прысягі маёй; толькі сына майго не завядзі туды”.</verse>
				<verse number="9">I палажыў слуга руку сваю пад сьцягно Абрагама, пана свайго, і прысягнуў яму ў гэтай справе.</verse>
				<verse number="10">I ўзяў той слуга дзесяць вярблюдоў пана свайго, і пайшоў, і ўсялякае даброцьце пана ягонага [было] ў руцэ ягонай. І ўстаў ён, і пайшоў у Арам-Нагараім, ў горад Нахора.</verse>
				<verse number="11">I дазволіў ён вярблюдам укленчыць вонкі гораду каля студні вады пад вечар, у той час, калі выходзяць чэрпаць ваду.</verse>
				<verse number="12">I сказаў ён: “ГОСПАДЗЕ, Божа пана майго Абрагама! Зрабі, каб сталася [ласка] мне сёньня, і ўчыні міласэрнасьць пану майму Абрагаму.</verse>
				<verse number="13">Вось, я стаю каля крыніцы вады, і дочкі жыхароў гораду выходзяць чэрпаць ваду.</verse>
				<verse number="14">Няхай станецца, што тая дзяўчына, якой я скажу: “Нахілі збан свой, і я нап’юся”, і якая скажа: “Пі, я і вярблюды твае напаю”, вось гэта тая, якую Ты прызначыў слузе Твайму Ісааку, і з гэтага пазнаю, што Ты ўчыніў міласэрнасьць пану майму”.</verse>
				<verse number="15">I сталася, перш, чым скончыў ён казаць, вось, выйшла Рэбэка, якая нарадзілася ў Бэтуэля, сына Мількі, жонкі Нахора, брата Абрагама, і збан ейны на плячы ў яе.</verse>
				<verse number="16">І [была] тая дзяўчына вельмі прыгожая з выгляду, дзяўчына, якую мужчына не пазнаў. І зыйшла яна да крыніцы, і напоўніла збан, і вярталася.</verse>
				<verse number="17">I пабег слуга насустрач ёй, і сказаў: “Дай мне глынуць крыху вады са збана твайго”.</verse>
				<verse number="18">I сказала яна: “Пі, пане мой”. I пасьпяшалася, і спусьціла збан на руку сваю, і дала яму напіцца.</verse>
				<verse number="19">I скончыла яна даваць яму піць, і сказала: “Таксама для вярблюдаў тваіх я буду чэрпаць, пакуль не нап’юцца”.</verse>
				<verse number="20">I пасьпяшалася, і выліла збан свой у карыта, і пабегла зноў да студні чэрпаць, і чэрпала для ўсіх вярблюдаў ягоных.</verse>
				<verse number="21">І чалавек той моўчкі ўглядаўся на яе, каб спазнаць, ці даў ГОСПАД посьпех на шляху ягоным, ці не.</verse>
				<verse number="22">I сталася, як вярблюды напіліся, узяў чалавек той залатое колца ў паўсыкля вагою і два бранзалеты на рукі ейныя, вага якіх – дзесяць сыкляў золата,</verse>
				<verse number="23">і сказаў: “Чыя ты дачка? Скажы мне. Ці ёсьць у доме бацькі твайго месца для нас, каб начаваць?”</verse>
				<verse number="24">І яна сказала яму: “Я — дачка Бэтуэля, сына Мількі, якога яна нарадзіла Нахору”.</verse>
				<verse number="25">I сказала яму: “Таксама саломы і корму шмат у нас, а таксама месца, каб начаваць”.</verse>
				<verse number="26">I схіліўся чалавек той, і пакланіўся ГОСПАДУ,</verse>
				<verse number="27">і сказаў: “Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог пана майго Абрагама, Які не ўхіліў міласэрнасьці Сваёй і вернасьці Сваёй ад пана майго! Я — на шляху, якім прывёў мяне ГОСПАД да дому брата пана майго”.</verse>
				<verse number="28">I пабегла дзяўчына, і расказала дома маці сваёй пра тое, што здарылася.</verse>
				<verse number="29">А ў Рэбэкі [быў] брат, імя ягонае — Ляван. I пабег Ляван вонкі да таго чалавека да крыніцы.</verse>
				<verse number="30">I сталася, калі ўбачыў ён колца і бранзалеты на руках у сястры сваёй і пачуў словы Рэбэкі, сястры сваёй, якая сказала: “Гэтак гаварыў са мною чалавек той”, дык прыйшоў да чалавека таго, і вось, ён стаіць пры вярблюдах каля крыніцы.</verse>
				<verse number="31">I сказаў [Ляван]: “Увайдзі, дабраслаўлёны ГОСПАДАМ. Чаму ты стаіш на двары? Я падрыхтаваў дом і месца для вярблюдаў”.</verse>
				<verse number="32">I ўвайшоў чалавек той у дом. I [Ляван] расьсядлаў вярблюдаў, і даў саломы і корму для вярблюдаў, і вады, каб памыць ногі ягоныя і ногі людзей, якія з ім.</verse>
				<verse number="33">I паставілі перад ім есьці; а ён сказаў: “Ня буду есьці, пакуль не скажу словы свае”. I сказаў [Ляван]: “Кажы!”</verse>
				<verse number="34">І ён сказаў: “Я — слуга Абрагама.</verse>
				<verse number="35">I ГОСПАД дабраславіў пана майго вельмі, і ён стаў вялікі. І Ён даў яму авечак і валоў, і срэбра, і золата, і слугаў, і нявольніцаў, і вярблюдаў, і аслоў.</verse>
				<verse number="36">I нарадзіла Сара, жонка пана майго, сына пану майму пасьля, у старасьці сваёй, і ён аддаў яму ўсё, што ў яго.</verse>
				<verse number="37">I ўзяў з мяне прысягу пан мой, кажучы: “Не бяры жонкі сыну майму з дачок Хананейскіх, сярод якіх я жыву, у зямлі іхняй,</verse>
				<verse number="38">але пойдзеш у дом бацькі майго і да сям’і маёй, і возьмеш жонку сыну майму”.</verse>
				<verse number="39">I сказаў я пану майму: “Можа, ня пойдзе жанчына тая са мною”.</verse>
				<verse number="40">I сказаў ён мне: “ГОСПАД, перад абліччам Якога я хадзіў, пашле анёла Свайго з табою і дасьць посьпех на шляху тваім, і ты возьмеш жонку сыну майму з сям’і маёй і з дому бацькі майго.</verse>
				<verse number="41">Тады будзеш ты вызвалены ад прысягі маёй, калі прыйдзеш да сям’і маёй, і калі яны не дадуць табе, ты будзеш вызвалены ад прысягі!”</verse>
				<verse number="42">І прыйшоў я сёньня да крыніцы, і сказаў: “ГОСПАДЗЕ, Божа пана майго Абрагама! Калі ёсьць воля Твая, дай посьпех на шляху маім, па якім іду.</verse>
				<verse number="43">Вось, я стаю каля крыніцы вады, і няхай будзе, што тая дзяўчына, якая выйдзе чэрпаць, і я скажу ёй: “Дай мне напіцца крыху вады са збана твайго”,</verse>
				<verse number="44">а яна скажа мне: “Таксама ты пі, і я таксама для вярблюдаў начэрпаю”, яна [будзе] тою жанчынаю, якую прызначыў ГОСПАД сыну пана майго”.</verse>
				<verse number="45">Перш чым скончыў я гаварыць у сэрцы сваім, вось, Рэбэка выйшла, і збан ейны на плячы ў яе. І зыйшла яна да крыніцы, і начэрпала; і я сказаў ёй: “Дай мне напіцца!”</verse>
				<verse number="46">І яна пасьпяшалася, і спусьціла збан з сябе, і сказала: “Пі, і таксама вярблюдаў тваіх я напаю”. I я піў, і вярблюдаў яна напаіла.</verse>
				<verse number="47">І я запытаўся ў яе і сказаў: “Чыя ты дачка?” Яна сказала: “Дачка Бэтуэля, сына Нахора, якога нарадзіла яму Мілька”. I надзеў я колца ў нос ейны, і бранзалеты на рукі ейныя.</verse>
				<verse number="48">I я схіліўся, і пакланіўся ГОСПАДУ, і дабраславіў ГОСПАДА, Бога пана майго Абрагама, Які прывёў мяне шляхам праўды, каб узяў я дачку брата пана майго для сына ягонага.</verse>
				<verse number="49">I калі вы жадаеце ўчыніць міласэрнасьць і вернасьць пану майму, скажыце мне, а калі не, скажыце мне, і я павярну направа альбо налева”.</verse>
				<verse number="50">I адказалі Ляван і Бэтуэль, і сказалі: “Ад ГОСПАДА выйшла слова гэтае, мы ня можам казаць табе ані ліхога, ані добрага.</verse>
				<verse number="51">Вось, Рэбэка перад абліччам тваім, вазьмі і пайдзі, і няхай будзе яна жонкаю сыну пана твайго, як казаў ГОСПАД”.</verse>
				<verse number="52">I сталася, калі пачуў слуга Абрагама словы іхныя, пакланіўся да зямлі ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="53">I выняў слуга рэчы срэбныя, і рэчы залатыя, і шаты, і даў Рэбэцы; і каштоўныя рэчы даў брату ейнаму і маці ейнай.</verse>
				<verse number="54">I елі, і пілі ён і людзі, якія з ім, і пераначавалі. I ўсталі раніцаю, і ён сказаў: “Адпусьціце мяне да пана майго”.</verse>
				<verse number="55">I сказаў брат ейны і маці ейная: “Няхай застанецца з намі дзяўчына на дзён дзесяць, потым пойдзе”.</verse>
				<verse number="56">І ён сказаў ім: “Не затрымлівайце мяне. ГОСПАД даў посьпех на шляху маім, адпусьціце мяне, і я пайду да пана майго”.</verse>
				<verse number="57">I яны сказалі: “Паклічам дзяўчыну і спытаемся ў яе”.</verse>
				<verse number="58">I паклікалі Рэбэку, і сказалі ёй: “Ці пойдзеш з гэтым чалавекам?” Яна сказала: “Пайду!”</verse>
				<verse number="59">I адпусьцілі Рэбэку, сястру сваю, і няньку ейную, і слугу Абрагама, і людзей ягоных.</verse>
				<verse number="60">I дабраславілі Рэбэку, і сказалі ёй: “Сястра наша, ты станься тысячай тысячаў, і няхай насеньне тваё успадкаеміць брамы ворагаў сваіх!”</verse>
				<verse number="61">I ўстала Рэбэка і служкі ейныя, і селі на вярблюдаў, і пайшлі за тым чалавекам. I ўзяў слуга Рэбэку, і пайшоў.</verse>
				<verse number="62">І прыйшоў Ісаак з [дарогі] ад Бээр-Ляхай-Рой, а ён жыў у зямлі Нэгеў.</verse>
				<verse number="63">I выйшаў Ісаак падумаць у поле пад вечар, і ўзьняў вочы свае, і ўбачыў, і вось, вярблюды прыходзяць.</verse>
				<verse number="64">I ўзьняла Рэбэка вочы свае, і ўбачыла Ісаака, і сьсела з вярблюда.</verse>
				<verse number="65">I сказала слузе: “Хто гэты чалавек, які ідзе па полі насустрач нам?” I сказаў слуга: “Гэта пан мой”. I яна ўзяла вэлюм, і засланілася.</verse>
				<verse number="66">I распавёў слуга Ісааку ўсе справы, якія ён зрабіў.</verse>
				<verse number="67">I ўвёў яе Ісаак у намёт Сары, маці сваёй, і ўзяў Рэбэку, і яна стала яму жонкаю, і ён кахаў яе. І суцешыўся Ісаак па маці сваёй.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="25">
				<verse number="1">I зноў узяў Абрагам жонку, а імя ейнае — Кетура.</verse>
				<verse number="2">I нарадзіла яна яму Зімрана, і Ёкшана, і Мэдана, і Мадыяна, і Ішбака, і Шуаха.</verse>
				<verse number="3">А Ёкшан нарадзіў Шэву і Дэдана. Сынамі Дэдана былі Ашурым, і Летушым, і Леўмім.</verse>
				<verse number="4">А сынамі Мадыяна — Эфа, і Эфэр, і Ханох, і Авіда, і Эльдаа. Усі яны — сыны Кетуры.</verse>
				<verse number="5">I аддаў Абрагам усё, што было ў яго, Ісааку.</verse>
				<verse number="6">А сынам наложніцаў, якія былі ў Абрагама, даў Абрагам дары, і адаслаў іх ад Ісаака, сына свайго, яшчэ за жыцьця свайго, на ўсход, у зямлю ўсходнюю.</verse>
				<verse number="7">I вось дні гадоў жыцьця Абрагама, якія ён пражыў — сто семдзесят пяць гадоў.</verse>
				<verse number="8">I супачыў, і памёр Абрагам у старасьці добрай, стары і насычаны [жыцьцём], і быў далучаны да народу свайго.</verse>
				<verse number="9">I пахавалі яго Ісаак і Ізмаэль, сыны ягоныя, у пячоры Махпеля на полі Эфрона, сына Цахара, Хета, што насупраць Мамрэ.</verse>
				<verse number="10">Гэта тое поле, якое купіў Абрагам у сыноў Хета. Там пахаваныя Абрагам і Сара, жонка ягоная.</verse>
				<verse number="11">I сталася пасьля сьмерці Абрагама, дабраславіў Бог Ісаака, сына ягонага, і жыў Ісаак каля Бэер-Ляхай-Рой.</verse>
				<verse number="12">Вось радавод Ізмаэля, сына Абрагама, якога нарадзіла Абрагаму Агар Эгіпцянка, нявольніца Сары.</verse>
				<verse number="13">I вось імёны сыноў Ізмаэля, паводле імёнаў іхных, паводле родаў іхніх: першародны Ізмаэля Наваёт, Кедар, Адбээль, Міўсам,</verse>
				<verse number="14">Мішма, Дума, Маса,</verse>
				<verse number="15">Хадад, Тэма, Етур, Нафіш і Кедма.</verse>
				<verse number="16">Гэта сыны Ізмаэля, і гэта імёны іхнія ў паселішчах іхніх і ў табарах іхніх, дванаццаць князёў плямёнаў сваіх.</verse>
				<verse number="17">А гадоў жыцьця Ізмаэля — сто трыццаць сем гадоў. І ён супачыў, і памёр, і быў далучаны да народу свайго.</verse>
				<verse number="18">І жылі яны ад Хавілі да Шура, які насупраць Эгіпту, калі ідзеш у Асірыю. Перад абліччам усіх братоў сваіх пасяліўся ён.</verse>
				<verse number="19">А гэта радавод Ісаака, сына Абрагама: Абрагам нарадзіў Ісаака.</verse>
				<verse number="20">I было Ісааку сорак гадоў, калі ён узяў Рэбэку, дачку Бэтуэля Арамейца з Падан-Араму, сястру Лявана Арамейца, сабе за жонку.</verse>
				<verse number="21">I прасіў Ісаак ГОСПАДА пра жонку сваю, бо яна была бясплодная; і ГОСПАД быў упрошаны ім, і зачала Рэбэка, жонка ягоная.</verse>
				<verse number="22">I штурхаліся сыны ў нутры ейным, і яна сказала: “Калі так, дык чаму ў мяне?” I пайшла спытацца ў ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="23">I сказаў ГОСПАД ёй: “Два народы ў жываце тваім, і два народы з нутра твайго вылучацца; і адзін народ будзе мацнейшым за другі, і старэйшы будзе служыць малодшаму”.</verse>
				<verse number="24">I споўніліся дні ейныя, каб нарадзіць, і вось, двайняты ў жываце ейным.</verse>
				<verse number="25">I выйшаў першы, чырвоны, увесь, як кажух, касматы; і назвалі імя ягонае Эзаў.</verse>
				<verse number="26">Потым выйшаў брат ягоны, і рука ягоная трымала пяту Эзава, і назвалі імя ягонае Якуб. А Ісааку было шэсьцьдзесят гадоў, калі яны нарадзіліся.</verse>
				<verse number="27">I вырасьлі хлопчыкі, і быў Эзаў спрытным паляўнічым, чалавекам поля, а Якуб быў чалавекам рахманым, які жыў у намётах.</verse>
				<verse number="28">I любіў Ісаак Эзава, бо ўпаляванае ім [было] ў вуснах ягоных; а Рэбэка любіла Якуба.</verse>
				<verse number="29">I варыў Якуб страву, і Эзаў прыйшоў з поля, і быў ён стомлены.</verse>
				<verse number="30">I сказаў Эзаў Якубу: “Дай мне крыху чырвонай, гэтай чырвонай [стравы], бо я стомлены”. Дзеля гэтага названае імя ягонае Эдом.</verse>
				<verse number="31">I сказаў Якуб: “Прадай мне сёньня першародзтва тваё”.</verse>
				<verse number="32">I сказаў Эзаў: “Вось, я ледзь не паміраю, і на што гэта мне першародзтва?”</verse>
				<verse number="33">I сказаў Якуб: “Прысягні мне сёньня”. І той прысягнуў яму, і прадаў першародзтва сваё Якубу.</verse>
				<verse number="34">I Якуб даў Эзаву хлеб і страву з сачэвіцы, і ён еў, і піў, і ўстаў, і пайшоў; і пагрэбаваў Эзаў першародзтвам.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="26">
				<verse number="1">I была голад у зямлі той, апрача першага голаду, які быў за дзён Абрагама. І пайшоў Ісаак да Абімэлеха, валадара Філістынскага, у Герар.</verse>
				<verse number="2">I зьявіўся яму ГОСПАД, і сказаў: “Не зыходзь у Эгіпет; жыві ў зямлі, пра якую скажу табе.</verse>
				<verse number="3">Жыві ў зямлі гэтай; і Я буду з табою, і дабраслаўлю цябе; бо табе і насеньню твайму Я дам усе краіны гэтыя, і споўню прысягу, якой Я прысягаў Абрагаму, бацьку твайму.</verse>
				<verse number="4">I памножу насеньне тваё, як зоркі ў небе, і дам насеньню твайму ўсе краіны гэтыя; і дабраславяцца ў насеньні тваім усе народы зямлі,</verse>
				<verse number="5">таму што Абрагам паслухаў голасу Майго і захоўваў загады Мае, прыказаньні Мае, пастановы Мае і законы Мае”.</verse>
				<verse number="6">I пасяліўся Ісаак у Герары.</verse>
				<verse number="7">I пыталіся людзі месца таго пра жонку ягоную, і ён сказаў: “Яна — сястра мая”, бо баяўся сказаць: “жонка мая”, каб не забілі яго людзі месца таго за Рэбэку, бо яна была прыгожая з выгляду.</verse>
				<verse number="8">I сталася, калі доўгія былі там дні ягоныя, глянуў Абімэлех, валадар Філістынскі, праз вакно, і ўбачыў, а вось, Ісаак гуляе з Рэбэкаю, жонкаю сваёю.</verse>
				<verse number="9">I паклікаў Абімэлех Ісаака, і сказаў: “Дык яна — жонка твая! А чаму ж ты казаў: “Яна — сястра мая”?” I сказаў яму Ісаак: “Бо я сказаў: “Каб я не памёр праз яе””.</verse>
				<verse number="10">I сказаў Абімэлех: “Што гэта ты нарабіў нам? Яшчэ б трохі, і мог бы легчы нехта з народу з жонкаю тваёю, і ты прывёў бы на нас віну”.</verse>
				<verse number="11">I загадаў Абімэлех усяму народу, кажучы: “Хто дакранецца да гэтага чалавека і да жонкі ягонае, той сьмерцю памрэ”.</verse>
				<verse number="12">I сеяў Ісаак у зямлі той, і знайшоў у той год стакротны ўраджай, і дабраславіў яго ГОСПАД.</verse>
				<verse number="13">I ставаўся вялікім муж гэты, і ішоў ўгору, і павялічыўся так, што стаў вельмі вялікі.</verse>
				<verse number="14">I былі ў яго статкі авечак, і статкі валоў, і мноства слугаў, і зайздросьцілі яму Філістынцы.</verse>
				<verse number="15">I ўсе студні, якія выкапалі слугі бацькі ягонага за дзён Абрагама, бацькі ягонага, засыпалі Філістынцы і запоўнілі пяском.</verse>
				<verse number="16">I сказаў Абімэлех Ісааку: “Адыйдзі ад нас, бо ты стаўся шмат дужэйшы за нас”.</verse>
				<verse number="17">I адыйшоў адтуль Ісаак, і паставіў [намёты] каля ручая Герарскага, і жыў там.</verse>
				<verse number="18">I вярнуўся Ісаак, і адкапаў студні вады, якія былі выкапаныя за дзён Абрагама, бацькі ягонага, і якія засыпалі Філістынцы пасьля сьмерці Абрагама, і назваў іх тымі самымі назвамі, якімі назваў іх бацька ягоны.</verse>
				<verse number="19">I капалі слугі Ісаака каля ручая, і знайшлі там студню вады жывой.</verse>
				<verse number="20">I спрачаліся пастухі герарскія з пастухамі Ісаака, кажучы: “Гэта наша вада”, і ён назваў імя студні Эсэк, бо вадзіліся з ім.</verse>
				<verse number="21">I выкапалі другую студню; і спрачаліся таксама за яе; і ён назваў яе імя Сітна.</verse>
				<verse number="22">I выбраўся адтуль, і выкапаў іншую студню, і не спрачаліся за яе; і назваў яе імя Рэхабот, і сказаў: “Бо цяпер пашырыў нас ГОСПАД, і мы будзем памнажацца ў гэтай зямлі”.</verse>
				<verse number="23">Адтуль узыйшоў ён у Бээр-Шэву.</verse>
				<verse number="24">I зьявіўся яму ГОСПАД у тую ноч, і сказаў: “Я — Бог Абрагама, бацькі твайго. Ня бойся, бо Я з табою; і дабраслаўлю цябе, і памножу насеньне тваё дзеля Абрагама, слугі Майго”.</verse>
				<verse number="25">I ён збудаваў там ахвярнік, і клікаў імя ГОСПАДА. I паставіў там намёт свой, і выкапалі там слугі Ісаака студню.</verse>
				<verse number="26">I Абімэлех прыйшоў да яго з Герару, і Ахузат, сябра ягоны, і Піколь, гетман ягоны.</verse>
				<verse number="27">I сказаў ім Ісаак: “Чаму вы прыйшлі да мяне, вы ж зьненавідзелі мяне і выслалі мяне ад сябе?”</verse>
				<verse number="28">I яны сказалі: “Мы, гледзячы, ўбачылі, што ГОСПАД з табою, і сказалі мы: “Няхай будзе прысяга паміж намі, паміж намі і табою, і мы заключым запавет з табою,</verse>
				<verse number="29">і ты ня будзеш рабіць нам ліха, як і мы не дакрануліся цябе, і як мы рабілі табе адно дабро і адпусьцілі цябе ў супакоі, і ты цяпер дабраслаўлёны ГОСПАДАМ”.</verse>
				<verse number="30">І ён зрабіў для іх гасьціну, і яны елі і пілі.</verse>
				<verse number="31">I ўсталі нараніцы, і прысягнулі адзін аднаму; і адпусьціў іх Ісаак, і яны пайшлі ад яго ў супакоі.</verse>
				<verse number="32">I сталася ў той дзень, прыйшлі слугі Ісаака, і паведамілі яму пра студню, якую яны выкапалі, і сказалі яму: “Мы знайшлі ваду!”</verse>
				<verse number="33">I ён назваў яе Шыва. Дзеля гэтага імя гораду таго Бээр-Шэва аж да сёньняшняга дня.</verse>
				<verse number="34">I сталася, што меў Эзаў сорак гадоў, і ўзяў сабе за жонку Юдыту, дачку Бээры Хета, і Басэмат, дачку Элёна Хета,</verse>
				<verse number="35">і былі яны горыччу для духа Ісаака і Рэбэкі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="27">
				<verse number="1">I сталася, што Ісаак састарэў, і зацемрыліся вочы ягоныя, так што ня мог бачыць, і паклікаў ён Эзава, сына свайго старэйшага, і сказаў яму: “Сыне мой”. І той сказаў яму: “Вось я”.</verse>
				<verse number="2">I ён сказаў: “Вось, я састарэў, ня ведаю дня сьмерці маёй.</verse>
				<verse number="3">I цяпер вазьмі прылады твае, сагайдак твой і лук твой, і пайдзі ў поле, і ўпалюй мне дзічыны,</verse>
				<verse number="4">і зрабі мне прысмакі, якія я люблю, і прынясі мне, і я паем, каб дабраславіла цябе душа мая раней, чым я памру”.</verse>
				<verse number="5">А Рэбэка чула, як Ісаак казаў Эзаву, сыну свайму. I пайшоў Эзаў у поле, каб упаляваць дзічыны і прынесьці яе.</verse>
				<verse number="6">І сказала Рэбэка Якубу, сыну свайму, кажучы: “Вось, я чула бацьку твайго, як ён казаў брату твайму Эзаву, кажучы:</verse>
				<verse number="7">“Прынясі мне дзічыны і зрабі мне прысмакі, і я буду есьці, і дабраслаўлю цябе перад абліччам ГОСПАДА, перад сьмерцю сваёй”.</verse>
				<verse number="8">I цяпер, сыне мой, паслухай голасу майго ў тым, што я загадваю табе.</verse>
				<verse number="9">Пайдзі да авечак і вазьмі мне адтуль двух казьлянят добрых; і я прыгатую з іх прысмакі для бацькі твайго, якія ён любіць.</verse>
				<verse number="10">I ты прынясеш іх бацьку твайму, і ён зьесьць, каб ён дабраславіў цябе перад сьмерцю сваёю”.</verse>
				<verse number="11">I сказаў Якуб Рэбэцы, маці сваёй: “Вось жа Эзаў, брат мой, чалавек касматы, а я — чалавек гладкі.</verse>
				<verse number="12">Можа, памацае мяне бацька мой, і я буду ў вачах ягоных як той, які ашуквае яго, і навяду на сябе праклён, а не дабраславеньне”.</verse>
				<verse number="13">I сказала яму маці ягоная: “На мне [будзе] праклён твой, сыне мой, толькі паслухай голасу майго і ідзі, і вазьмі мне”.</verse>
				<verse number="14">І ён пайшоў, і ўзяў, і прынёс маці сваёй, і зрабіла маці ягоная прысмакі, якія любіў бацька ягоны.</verse>
				<verse number="15">I ўзяла Рэбэка адзежу Эзава, сына свайго старэйшага, найкаштоўнейшую, што была ў яе дома, і апранула Якуба, сына свайго малодшага,</verse>
				<verse number="16">і скуркамі казьлянят абкруціла рукі ягоныя і гладкую шыю ягоную,</verse>
				<verse number="17">і дала прысмакі і хлеб, які яна зрабіла, у рукі Якуба, сына свайго.</verse>
				<verse number="18">I ўвайшоў ён да бацькі свайго, і сказаў: “Ойча мой!” I сказаў ён: “Вось я. Хто ты, сыне мой?”</verse>
				<verse number="19">I сказаў Якуб бацьку свайму: “Я — Эзаў, першародны твой. Я зрабіў, як ты сказаў мне, Устань, сядзь і еш дзічыну маю, каб дабраславіла мяне душа твая”.</verse>
				<verse number="20">I сказаў Ісаак сыну свайму: “Як гэта так хутка ты знайшоў яе, сыне мой”. А той сказаў: “Бо справіў гэта ГОСПАД, Бог твой, перад абліччам маім”.</verse>
				<verse number="21">I сказаў Ісаак Якубу: “Наблізься, я памацаю цябе, сыне мой, ці ты сын мой Эзаў, ці не”.</verse>
				<verse number="22">I наблізіўся Якуб да Ісаака, бацькі свайго, і ён памацаў яго, і сказаў: “Голас — голас Якуба, але рукі — рукі Эзава”.</verse>
				<verse number="23">І не пазнаў яго, бо рукі ягоныя былі як рукі брата ягонага, касматыя, і дабраславіў яго.</verse>
				<verse number="24">I сказаў: “Ці ты — сын мой Эзаў?” І ён сказаў: “Я”.</verse>
				<verse number="25">I сказаў: “Дай мне, і я буду есьці дзічыну, сыне мой, каб дабраславіла цябе душа мая”. I ён даў яму, і ён еў; і прынёс яму віна, і ён піў.</verse>
				<verse number="26">I сказаў яму Ісаак, бацька ягоны: “Наблізься і пацалуй мяне, сыне мой”.</verse>
				<verse number="27">I ён наблізіўся, і пацалаваў яго. I адчуў ён пах адзежы ягонае, і дабраславіў яго, і сказаў: “Вось, пах сына майго, як пах поля, якое дабраславіў ГОСПАД.</verse>
				<verse number="28">I няхай дасьць табе Бог расу з неба і тлустасьць з зямлі, і мноства збожжа і віна.</verse>
				<verse number="29">Няхай служаць табе народы, і няхай кланяюцца табе плямёны. Будзь гаспадаром над братамі тваім, і няхай кланяюцца табе сыны маці тваёй. Хто праклінае цябе, будзе пракляты, а хто дабраслаўляе цябе, будзе дабраславёны”.</verse>
				<verse number="30">I сталася, калі скончыў Ісаак дабраслаўляць Якуба, і вось, адыходзячы, адыйшоў Якуб ад аблічча Ісаака, бацькі свайго, Эзаў, брат ягоны, прыйшоў з паляваньня свайго.</verse>
				<verse number="31">I зрабіў ён таксама прысмакі, і прынёс бацьку свайму, і сказаў бацьку свайму: “Устань, ойча мой, і зьеш дзічыну сына свайго, каб дабраславіла мяне душа твая”.</verse>
				<verse number="32">I сказаў яму Ісаак, бацька ягоны: “Хто ты?” І ён сказаў: “Я — сын твой першародны Эзаў”.</verse>
				<verse number="33">I задрыжэў Ісаак дрыжэньнем вельмі вялікім, і сказаў: “Хто ж быў той, які ўпаляваў дзічыну і прынёс мне, і я еў усё перш, чым ты прыйшоў, і я дабраславіў яго? Ён будзе дабраслаўлёны”.</verse>
				<verse number="34">Калі пачуў Эзаў словы бацькі свайго, закрычаў крыкам вялікім і надта горкім, і сказаў бацьку свайму: “Дабраславі мяне, таксама і мяне, ойча мой!”</verse>
				<verse number="35">I сказаў той: “Брат твой прыйшоў падступна і ўзяў дабраславеньне тваё”.</verse>
				<verse number="36">I сказаў ён: “Ці не таму названае імя ягонае Якуб, і вось, ашукаў мяне ўжо двойчы! Ён забраў першародзтва маё, і вось цяпер забраў дабраславеньне маё”. I сказаў: “Няўжо ты не захаваў для мяне дабраславеньня?”</verse>
				<verse number="37">I адказаў Ісаак, і сказаў Эзаву: “Вось, я паставіў яго гаспадаром над табою, і ўсіх братоў ягоных аддаў яму за слугаў, і збожжам і віном абдарыў яго. А табе што я зраблю, сыне мой?”</verse>
				<verse number="38">I сказаў Эзаў бацьку свайму: “Ці [толькі] адно дабраславеньне ў цябе, ойча мой? Дабраславі мяне, таксама мяне, ойча мой!” I узвысіў Эзаў голас свой, і заплакаў.</verse>
				<verse number="39">I адказаў Ісаак, бацька ягоны, і сказаў яму: “Вось, далёка ад тлустасьці зямлі будзе месца жыцьця твайго і [далёка] ад расы з неба з гары,</verse>
				<verse number="40">і з мяча свайго будзеш жыць, і брату свайму будзеш служыць. І станецца, што ты запануеш, і скінеш ярмо ягонае з шыі сваёй”.</verse>
				<verse number="41">I зьненавідзеў Эзаў Якуба дзеля дабраславеньня, якім дабраславіў яго бацька ягоны, і сказаў Эзаў у сэрцы сваім: “Набліжаюцца дні жалобы па бацьку маім, і я заб’ю Якуба, брата майго”.</verse>
				<verse number="42">I распавялі Рэбэцы словы Эзава, сына ейнага старэйшага, і яна паслала, і паклікала Якуба, сына свайго малодшага, і сказала яму: “Вось, Эзаў, брат твой, суцяшае сябе адносна цябе, што заб’е цябе.</verse>
				<verse number="43">I цяпер, сыне мой, паслухай голасу майго, і ўстань, уцякай да Лявана, брата майго, ў Харан,</verse>
				<verse number="44">і пажыві з ім нейкі час, пакуль адыйдзе гнеў ад брата твайго.</verse>
				<verse number="45">Калі адыйдзе гнеў на цябе ад брата твайго, і ён забудзецца, што ты ўчыніў яму, я пашлю і вазьму цябе адтуль. Дзеля чаго маю страціць абодвух у адзін дзень?”</verse>
				<verse number="46">I сказала Рэбэка Ісааку: “Абрыдла мне жыцьцё маё з прычыны дачок Хета. Калі возьме Якуб жонку з дачок Хета, якія з дачок гэтае зямлі, дык навошта мне жыцьцё?”</verse>
			</chapter>
			<chapter number="28">
				<verse number="1">I паклікаў Ісаак Якуба, і дабраславіў яго, і загадаў яму, і сказаў яму: “Не бяры сабе жонкі з дачок Ханаану.</verse>
				<verse number="2">Устань, ідзі ў Падан-Арам, у дом Бэтуэля, бацькі маці тваёй, і вазьмі сабе адтуль жонку з дачок Лявана, брата маці тваёй.</verse>
				<verse number="3">І Бог Усемагутны дабраславіць цябе, і зробіць цябе плодным, і памножыць цябе, і ты станешся грамадою народаў,</verse>
				<verse number="4">і Ён дасьць табе дабраславеньне Абрагама, табе і насеньню твайму з табою, каб ты ўзяў у спадчыну зямлю вандраваньня твайго, якую Бог даў Абрагаму”.</verse>
				<verse number="5">I паслаў Ісаак Якуба, і ён пайшоў у Падан-Арам да Лявана, сына Бэтуэля Арамейца, брата Рэбэкі, маці Якуба і Эзава.</verse>
				<verse number="6">I бачыў Эзаў, што дабраславіў Ісаак Якуба, і, дабраслаўляючы яго, паслаў яго ў Падан-Арам узяць сабе адтуль жонку, і загадаў яму, кажучы: “Не бяры жонкі з дачок Ханаану”;</verse>
				<verse number="7">і што паслухаў Якуб бацьку свайго і маці сваю, і пайшоў у Падан-Арам.</verse>
				<verse number="8">I бачыў Эзаў, што ліхія дочкі Ханаану ў вачах Ісаака, бацькі ягонага.</verse>
				<verse number="9">I пайшоў Эзаў да Ізмаэля, і ўзяў за жонку сабе Махалят, дачку Ізмаэля, сына Абрагама, сястру Наваёта, акрамя тых жонак, якія меў.</verse>
				<verse number="10">I выйшаў Якуб з Бээр-Шэвы, і пайшоў у Харан.</verse>
				<verse number="11">I трапіў ён на адно месца, і заначаваў там, бо зайшло сонца. I ўзяў камяні з таго месца, і палажыў пад галаву сваю, і лёг спаць на тым месцы.</verse>
				<verse number="12">I сьніў ён, і вось, лесьвіца стаіць на зямлі, а верх яе дакранаецца да неба; і вось, анёлы Божыя ўзыходзяць і зыходзяць па ёй.</verse>
				<verse number="13">I вось, ГОСПАД стаў над ім і сказаў: “Я — ГОСПАД, Бог Абрагама, бацькі твайго, і Бог Ісаака. Зямлю, на якой ты ляжыш, Я дам табе і насеньню твайму.</verse>
				<verse number="14">I станецца насеньне тваё, як пясок зямлі; і ты распаўсюдзішся на захад, і на ўсход, і на поўнач, і на поўдзень, і будуць дабраслаўлёныя ў табе і ў насеньні тваім усе плямёны зямлі.</verse>
				<verse number="15">I вось, Я з табою, і буду захоўваць цябе ўсюды, куды ты пойдзеш, і вярну цябе ў гэтую зямлю, бо Я не пакіну цябе, пакуль не зраблю таго, што Я сказаў табе”.</verse>
				<verse number="16">I прачнуўся Якуб зо-сну свайго, і сказаў: “Сапраўды ГОСПАД ёсьць на месцы гэтым, а я ня ведаў!”</verse>
				<verse number="17">I спалохаўся, і сказаў: “Якое страшнае месца гэтае! Гэта нішто іншае, як дом Божы, і гэта брама неба”.</verse>
				<verse number="18">I ўстаў Якуб рана раніцай, і ўзяў камень, які ён палажыў пад галаву сваю, і паставіў яго як слуп, і наліў алей на верх ягоны.</verse>
				<verse number="19">I назваў імя месца таго Бэтэль; а раней імя гораду таго было Люз.</verse>
				<verse number="20">I абяцаў Якуб абяцаньне, кажучы: “Калі Бог будзе са мною, і будзе захоўваць мяне на гэтым шляху, якім я іду, і дасьць мне хлеб есьці і адзежу адзецца,</verse>
				<verse number="21">і я вярнуся ў супакоі ў дом бацькі майго, і будзе ГОСПАД мне Богам,</verse>
				<verse number="22">дык камень гэты, які я паставіў як слуп, будзе домам Божым, і з усяго, што Ты дасі мне, я аддзялю Табе дзесяціну”.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="29">
				<verse number="1">I ўстаў Якуб на ногі свае, і пайшоў у зямлю сыноў Усходу.</verse>
				<verse number="2">I ўбачыў, і вось, студня на полі, і вось, там тры чарады авечак ляжаць каля яе, бо са студні тае паілі чароды, і вялікі камень быў на адтуліне студні.</verse>
				<verse number="3">I зьбіраліся туды ўсе чароды, і адкочвалі камень з адтуліны студні, і паілі авечкі, і зноў вярталі камень на сваё месца.</verse>
				<verse number="4">I сказаў ім Якуб: “Браты мае, адкуль вы?” I яны сказалі: “Мы з Харану”.</verse>
				<verse number="5">I ён сказаў ім: “Ці ведаеце вы Лявана, сына Нахора?” І яны сказалі: “Ведаем”.</verse>
				<verse number="6">I ён сказаў ім: “Ці добра ён маецца?” І яны сказалі: “Добра. А вось, Рахель, дачка ягоная, прыйшла з авечкамі”.</verse>
				<verse number="7">I ён сказаў: “Вось, яшчэ вялікі дзень [наперадзе]; ня час зьбіраць статак; напаіце авечкі, і ідзіце, і пасьвіце”.</verse>
				<verse number="8">А яны сказалі: “Ня можам, аж пакуль не зьбяруцца ўсе чароды, і не адкоцяць камень з адтуліны студні, і тады напоім авечкі”.</verse>
				<verse number="9">Яшчэ ён гаварыў з імі, і вось, Рахель прыйшла з авечкамі бацькі свайго, бо яна пасьвіла [іх].</verse>
				<verse number="10">I сталася, калі ўбачыў Якуб Рахель, дачку Лявана, брата маці сваёй, і авечкі Лявана, брата маці сваёй, падыйшоў Якуб, і адкаціў камень з адтуліны студні, і напаіў авечкі Лявана, брата маці сваёй.</verse>
				<verse number="11">I пацалаваў Якуб Рахель, і ўзвысіў голас свой, і заплакаў.</verse>
				<verse number="12">I распавёў Якуб Рахелі, што ён брат бацьку ейнаму, і што ён сын Рэбэкі. I яна пабегла, і распавяла бацьку свайму.</verse>
				<verse number="13">I сталася, калі пачуў Ляван навіну пра Якуба, сына сястры сваёй, выбег яму насустрач, і абняў яго, і пацалаваў яго, і прывёў яго ў дом свой, і ён распавёў Лявану пра ўсе падзеі.</verse>
				<verse number="14">I сказаў яму Ляван: “Вось, ты — костка мая і цела маё”. I жыў у яго цэлы месяц.</verse>
				<verse number="15">I сказаў Ляван Якубу: “Хоць ты брат мой, ці ж будзеш служыць мне задарма? Скажы мне, якая плата твая?”</verse>
				<verse number="16">А ў Лявана былі дзьве дачкі, імя старэйшае — Лея, а імя малодшае — Рахель.</verse>
				<verse number="17">Вочы Леі былі кволыя, а Рахель была прыгожая пастацьцю і прыгожая абліччам.</verse>
				<verse number="18">I пакахаў Якуб Рахель, і сказаў: “Я буду служыць табе сем гадоў за Рахель, дачку тваю малодшую”.</verse>
				<verse number="19">I сказаў Ляван: “Лепш, калі я аддам яе за цябе, чым аддам за іншага чалавека. Жыві са мною”.</verse>
				<verse number="20">I служыў Якуб за Рахель сем гадоў, і былі яны ў вачах ягоных як некалькі дзён, бо ён кахаў яе.</verse>
				<verse number="21">I сказаў Якуб Лявану: “Дай жонку маю, бо споўніліся дні мае, і я пайду да яе”.</verse>
				<verse number="22">I сабраў Ляван усіх людзей таго месца, і справіў гасьціну.</verse>
				<verse number="23">I быў вечар, і ўзяў ён Лею, дачку сваю, і ўвёў яе да яго, і той увайшоў да яе.</verse>
				<verse number="24">I даў Ляван Зільпу, нявольніцу сваю, Леі, дачцэ сваёй, за нявольніцу.</verse>
				<verse number="25">I сталася раніцаю, што вось, гэта Лея. I сказаў [Якуб] Лявану: “Што ты зрабіў мне? Ці не за Рахель я служыў у цябе? Чаму ж ты ашукаў мяне?”</verse>
				<verse number="26">I сказаў Ляван: “Ня робіцца так у нашай мясцовасьці, каб малодшую выдаваць перад старэйшай.</verse>
				<verse number="27">Споўні тыдзень з гэтай, і дам табе таксама тую, за якую ты будзеш служыць у мяне яшчэ сем іншых гадоў”.</verse>
				<verse number="28">I зрабіў Якуб так, і споўніў тыдзень з гэтай. I [Ляван] даў Рахель, дачку сваю, яму за жонку.</verse>
				<verse number="29">I даў Ляван Рахелі, дачцэ сваёй, Більгу, нявольніцу сваю, за нявольніцу для яе.</verse>
				<verse number="30">I ўвайшоў [Якуб] да Рахелі, і кахаў таксама Рахель больш за Лею; і служыў у яго яшчэ сем іншых гадоў.</verse>
				<verse number="31">I бачыў ГОСПАД, што зьненавіджана Лея, і адчыніў улоньне ейнае, а Рахель была бясплодная.</verse>
				<verse number="32">I зачала Лея, і нарадзіла сына, і назвала імя яго Рубэн, бо сказала: “Бо ўбачыў ГОСПАД гора маё, бо цяпер будзе кахаць мяне муж мой”.</verse>
				<verse number="33">I зачала яна ізноў, і нарадзіла сына, і сказала: “Бо пачуў ГОСПАД, што я зьненавіджана, і даў мне гэтага [сына]”. I назвала імя ягонае Сымон.</verse>
				<verse number="34">I зачала яшчэ, і нарадзіла сына, і сказала: “Цяпер, гэтым разам прытуліцца муж мой да мяне, бо я нарадзіла яму трох сыноў”. І таму назвала імя ягонае Левій.</verse>
				<verse number="35">I зачала яшчэ, і нарадзіла сына, і сказала: “Гэтым разам я буду славіць ГОСПАДА”. І таму назвала імя ягонае Юда, і перастала нараджаць.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="30">
				<verse number="1">I бачыла Рахель, што яна не нараджае Якубу, і зайздросьціла Рахель сястры сваёй, і казала Якубу: “Дай мне сыноў, а калі не, я памру”.</verse>
				<verse number="2">I ўзгарэўся гнеў Якуба на Рахель, і ён сказаў: “Ці ж гэта я, а ня Бог затрымаў у цябе плод улоньня?”</verse>
				<verse number="3">I яна сказала: “Вось, нявольніца мая Більга. Увайдзі да яе, і яна народзіць на каленях маіх, і я буду збудаваная праз яе”.</verse>
				<verse number="4">I яна дала яму Більгу, нявольніцу сваю, за жонку, і ўвайшоў да яе Якуб.</verse>
				<verse number="5">I зачала Більга, і нарадзіла Якубу сына.</verse>
				<verse number="6">I сказала Рахель: “Рассудзіў мяне Бог, і таксама пачуў голас мой, і даў мне сына”. І таму назвала імя ягонае Дан.</verse>
				<verse number="7">I зачала яшчэ, і нарадзіла Більга, нявольніца Рахелі, другога сына Якубу.</verse>
				<verse number="8">I сказала Рахель: “Ваяваньнем Божым змагалася я з сястрою сваёй і адолела”. I назвала імя ягонае Нэфталі.</verse>
				<verse number="9">I ўбачыла Лея, што перастала нараджаць, і ўзяла Зільпу, нявольніцу сваю, і дала яе Якубу за жонку.</verse>
				<verse number="10">I нарадзіла Зільпа, нявольніца Леі, Якубу сына.</verse>
				<verse number="11">I сказала Лея: “Прыйшоў посьпех!” I назвала імя ягонае Гад.</verse>
				<verse number="12">I нарадзіла Зільпа, нявольніца Леі, другога сына Якубу.</verse>
				<verse number="13">I сказала Лея: “На шчасьце маё, бо шчасьлівай будуць называць мяне дочкі”. I назвала імя ягонае Асэр.</verse>
				<verse number="14">I выйшаў Рубэн у дні жніва пшаніцы, і знайшоў мандрагоры ў полі, і прынёс іх Леі, маці сваёй. I сказала Рахель Леі: “Дай мне мандрагоры сына твайго”.</verse>
				<verse number="15">А тая сказала ёй: “Няўжо мала [табе], што ты ўзяла мужа майго, і хочаш узяць мандрагоры сына майго?” I сказала Рахель: “Дык няхай ён ляжа з табою ў гэтую ноч за мандрагоры сына твайго”.</verse>
				<verse number="16">I прыйшоў Якуб з поля ўвечары, і выйшла Лея насустрач яму, і сказала: “Да мяне ўвойдзеш, бо наймаючы, наняла цябе за мандрагоры сына майго”. I ён лёг з ёю ў тую ноч.</verse>
				<verse number="17">I пачуў Бог Лею, і яна зачала, і нарадзіла Якубу пятага сына.</verse>
				<verse number="18">I сказала Лея: “Даў Бог плату маю за тое, што я дала нявольніцу маю мужу майму”. I назвала імя ягонае Ісахар.</verse>
				<verse number="19">I зачала ізноў Лея, і нарадзіла шостага сына Якубу.</verse>
				<verse number="20">I сказала Лея: “Абдараваў мяне Бог добрым дарам. Гэтым разам будзе жыць са мною муж мой, бо я нарадзіла яму шэсьць сыноў”. I назвала імя ягонае Завулён.</verse>
				<verse number="21">Потым нарадзіла дачку, і назвала імя ейнае Дзіна.</verse>
				<verse number="22">I ўзгадаў Бог пра Рахель, і пачуў яе Бог, і адчыніў улоньне ейнае,</verse>
				<verse number="23">і яна зачала, і нарадзіла сына, і сказала: “Забраў Бог ганьбу маю”.</verse>
				<verse number="24">I назвала імя ягонае Язэп, кажучы: “Няхай дадасьць мне ГОСПАД другога сына”.</verse>
				<verse number="25">I сталася, калі нарадзіла Рахель Язэпа, сказаў Якуб Лявану: “Пусьці мяне, і я пайду ў сваю мясцовасьць і ў сваю зямлю.</verse>
				<verse number="26">Дай мне жонак маіх і дзяцей маіх, бо я служыў табе за іх, і я пайду; бо ты ведаеш службу маю, якою я служыў табе”.</verse>
				<verse number="27">I сказаў яму Ляван: “О, каб я знайшоў ласку у вачах тваіх! Я пераканаўся, што ГОСПАД дабраславіў мяне дзеля цябе”.</verse>
				<verse number="28">I сказаў: “Прызнач сабе плату сваю ад мяне, і я дам”.</verse>
				<verse number="29">I [Якуб] сказаў яму: “Ты ведаеш, як я служыў табе, і які стаўся статак твой пры мне;</verse>
				<verse number="30">бо мала было ў цябе да мяне, а памножылася ў мноства, і дабраславіў ГОСПАД цябе, як я прыйшоў. А цяпер, калі я буду рабіць для дому майго?”</verse>
				<verse number="31">I той сказаў: “Што маю даць табе?” I сказаў Якуб: “Не давай мне нічога, але зрабі для мяне такую рэч, і я вярнуся, і буду пасьвіць і захоўваць авечкі твае.</verse>
				<verse number="32">Я прайду сёньня між усіх авечак тваіх, і аддзялю з іх кожнае ягня стракатае і пярэстае, і кожную рудую з авечак, і стракатых і пярэстых з козаў; і будзе гэта мая плата.</verse>
				<verse number="33">I будзе адказваць за мяне праведнасьць мая на наступны дзень, калі прыйдзеш даведацца пра плату маю перад табою. Усё, што не стракатае і не пярэстае паміж козаў, і не рудое паміж авечак, крадзенае гэта ў мяне”.</verse>
				<verse number="34">I сказаў Ляван: “Дык няхай будзе паводле слова твайго”.</verse>
				<verse number="35">I адлучыў у той дзень казлоў пасастых і пярэстых, і ўсіх козаў стракатых і пярэстых, усіх, што мелі нешта белае на сабе, і ўсіх рудых паміж авечак, і аддаў у рукі сыноў сваіх.</verse>
				<verse number="36">I вызначыў дарогу ў тры дні паміж сабою і Якубам. I Якуб пасьвіў авечкі Лявана, якія засталіся.</verse>
				<verse number="37">I ўзяў Якуб зялёных прутоў тапалёвых, і мігдалёвых, і яваровых, і выразаў на іх пасы белыя, зьняўшы кару да бялосьці, якая на прутах,</verse>
				<verse number="38">і ўткнуў тыя пруты, якія аблупіў, перад авечкамі пры карытах ля вадапою, куды прыходзілі авечкі піць і спалучаліся, прыходзячы піць.</verse>
				<verse number="39">I спалучаліся авечкі перад прутамі, і нараджаліся авечкі пасастыя, стракатыя і пярэстыя.</verse>
				<verse number="40">І авечак [белых] аддзяляў Якуб, і гнаў наперадзе авечак пярэстых і ўсіх рудых як авечкі Лявана, і трымаў свае чароды асобна, і не злучаў іх з авечкамі Лявана.</verse>
				<verse number="41">I было, калі спалучаліся мацнейшыя авечкі, Якуб клаў пруты перад вачыма авечак пры карытах, каб яны спалучаліся перад прутамі,</verse>
				<verse number="42">а калі авечкі былі слабыя, тады ня клаў. I былі слабейшыя у Лявана, а мацнейшыя — у Якуба.</verse>
				<verse number="43">I пашырыўся чалавек гэты вельмі, вельмі, і было ў яго мноства авечак, і нявольніцаў, і слугаў, і вярблюдаў, і аслоў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="31">
				<verse number="1">I пачуў [Якуб] словы сыноў Лявана, якія казалі: “Забраў Якуб усё, што было ў бацькі нашага, і з таго, што было ў бацькі нашага, учыніў сабе ўсю гэтую славу”.</verse>
				<verse number="2">I бачыў Якуб аблічча Лявана, і вось, ён ня быў з ім такі, як учора і пазаўчора.</verse>
				<verse number="3">I сказаў ГОСПАД Якубу: “Вярніся ў зямлю бацькоў тваіх і нараджэньня твайго, і Я буду з табою”.</verse>
				<verse number="4">I паслаў Якуб, і паклікаў Рахель і Лею ў поле да авечак сваіх,</verse>
				<verse number="5">і сказаў ім: «Я бачу аблічча бацькі вашага, што ён не такі да мяне, як учора ці пазаўчора. I Бог бацькі майго быў са мною.</verse>
				<verse number="6">I вы ведаеце, што я ўсімі сіламі служыў бацьку вашаму,</verse>
				<verse number="7">і бацька ваш ашукваў мяне, і зьмяняў плату маю дзесяць разоў, але ня даў яму Бог зрабіць крыўду мне.</verse>
				<verse number="8">Калі сказаў ён: “Стракатыя будуць платай тваёй”, нараджаліся ўсе авечкі стракатыя. А калі сказаў ён: “Пасастыя будуць платай тваёй”, нараджаліся ўсе авечкі пасастыя.</verse>
				<verse number="9">I забраў Бог статак у бацькі вашага, і даў яго мне.</verse>
				<verse number="10">I было ў часе параваньня авечак, і ўзьняў я вочы мае, і бачыў у сьне, і вось, бараны, якія ўскочылі на авечак, былі пасастыя, стракатыя і пярэстыя.</verse>
				<verse number="11">I сказаў мне анёл Божы ў сьне: “Якубе!” І я сказаў: “Вось я!”</verse>
				<verse number="12">I Ён сказаў: “Узьнімі вочы твае і паглядзі: усе бараны, якія ўскочылі на авечак, пасастыя, стракатыя і пярэстыя, бо Я бачыў усё, што Ляван робіць табе.</verse>
				<verse number="13">Я — Бог з Бэтэлю, дзе ты памазаў слуп і дзе абяцаў Мне абяцаньне. Цяпер устань, выйдзі з зямлі гэтае, і вярніся ў зямлю нараджэньня твайго”».</verse>
				<verse number="14">I адказалі Рахель і Лея, і сказалі яму: “Ці ёсьць яшчэ ў нас частка і спадчына у доме бацькі нашага?</verse>
				<verse number="15">Ці не за чужых ён нас мае? Бо ён прадаў нас, і еў, зьядаючы срэбра нашае.</verse>
				<verse number="16">Таму ўсё багацьце, якое забраў Бог у бацькі нашага, нашае яно і дзяцей нашых. I цяпер усё, што сказаў Бог табе, рабі”.</verse>
				<verse number="17">I ўстаў Якуб, і пасадзіў дзяцей сваіх і жонак сваіх на вярблюдаў.</verse>
				<verse number="18">I павёў усе статкі свае і ўсю маёмасьць сваю, якую прыдбаў, статкі ўласнасьці сваёй, якую ён прыдбаў у Падан-Араме, каб ісьці да Ісаака, бацькі свайго, у зямлю Ханаан.</verse>
				<verse number="19">А Ляван пайшоў стрыгчы авечкі свае. I ўкрала Рахель балваноў, якія былі ў бацькі ейнага.</verse>
				<verse number="20">I ашукаў Якуб сэрца Лявана Арамейца, бо не сказаў яму, што ўцякае.</verse>
				<verse number="21">I ўцёк ён з ўсім, што ў яго; і устаў, і перайшоў праз раку, і скіраваў аблічча сваё да гары Гілеад.</verse>
				<verse number="22">I паведамілі Лявану на трэйці дзень, што ўцёк Якуб.</verse>
				<verse number="23">I ўзяў ён з сабою братоў сваіх, і гнаўся за ім дарогаю сем дзён, і дагнаў яго на гары Гілеад.</verse>
				<verse number="24">I прыйшоў Бог да Лявана Арамейца ў сьне ўначы, і сказаў яму: “Сьцеражыся, не гавары Якубу ані добрага, ані ліхога”.</verse>
				<verse number="25">I дагнаў Ляван Якуба, а Якуб паставіў намёт свой на гары. І Ляван паставіў [намёт] з братамі сваімі на гары Гілеад.</verse>
				<verse number="26">I сказаў Ляван Якубу: “Што ты зрабіў? Ты ашукаў сэрца маё, і вывеў дочак маіх, быццам палоненых мячом.</verse>
				<verse number="27">Чаму ты патаемна ўцёк, і абакраў мяне, і не сказаў мне? І я адпусьціў бы цябе з радасьцю і сьпевамі, з бубнамі і гусьлямі.</verse>
				<verse number="28">А ты не дазволіў мне пацалаваць сыноў маіх і дочак маіх. Гэта ты дрэнна зрабіў.</verse>
				<verse number="29">Ёсьць сіла ў руцэ маёй учыніць вам ліха, але Бог бацькі вашага ўчора ўначы сказаў мне, кажучы: “Сьцеражыся, не гавары Якубу ані добрага, ані ліхога”.</verse>
				<verse number="30">І цяпер ты, ідучы, пайшоў, бо ты сумуючы, засумаваў па доме бацькі твайго. Але навошта ты скраў багоў маіх?”</verse>
				<verse number="31">I адказаў Якуб, і сказаў Лявану: “Бо я баяўся, бо я казаў, што ты забярэш дочак сваіх у мяне.</verse>
				<verse number="32">У каго знойдзеш багоў свае, той ня будзе жыць. Перад братамі нашымі правер, што ёсьць у мяне, і вазьмі сабе”. А ня ведаў Якуб, што Рахель украла іх.</verse>
				<verse number="33">I ўвайшоў Ляван у намёт Якуба, і ў намёт Леі, і намёт дзьвюх нявольніцаў, і не знайшоў. I выйшаў з намёту Леі, і ўвайшоў у намёт Рахелі.</verse>
				<verse number="34">А Рахель узяла балваноў, і палажыла іх пад вярблюджае сядло, і села на іх. I абшукаў Ляван увесь намёт, і не знайшоў.</verse>
				<verse number="35">I сказала яна бацьку свайму: “Няхай не ўзгарыцца гнеў у вачах пана майго, што я не магу ўстаць перад табою, бо слабасьць жаночая ў мяне”. I ён шукаў, і не знайшоў балваноў.</verse>
				<verse number="36">I ўзгарэўся гнеў Якуба, і ён сварыўся з Ляванам. I адказаў Якуб, і сказаў Лявану: “Якая віна мая, які грэх мой, што ты гнаўся за мною?</verse>
				<verse number="37">Бо ты абшукаў усе рэчы мае. Ці знайшоў ты нешта з рэчаў дому свайго? Палажы іх тут перад братамі маімі і братамі тваімі. Няхай яны рассудзяць паміж намі двума.</verse>
				<verse number="38">Вось, дваццаць год я [быў] з табою. Авечкі твае і козы твае не скідалі, і бараноў з авечак тваіх я ня еў.</verse>
				<verse number="39">Разьдзёртага [зьвярамі] я не прыносіў да цябе, я сам нёс віну, з рукі маёй ты шукаў гэта, ці яно было ўкрадзена ўдзень, ці ўкрадзена ўначы.</verse>
				<verse number="40">Было, што ўдзень жэрла мяне гарачыня, і мароз уначы; і ўцякаў сон мой з вачэй маіх.</verse>
				<verse number="41">Гэтакія [былі] мае дваццаць гадоў у доме тваім. Я служыў табе чатырнаццаць гадоў за дзьве дочкі твае і шэсьць гадоў за авечак тваіх, і ты зьмяняў плату маю дзесяць разоў.</verse>
				<verse number="42">Калі б Бог бацькі майго, Бог Абрагама і [Той, Каго] баіцца Ісаак, ня быў са мною, дык цяпер пустым ты выслаў бы мяне. Пакуты мае і працу рук маіх бачыў Бог і рассудзіў учора ўвечары”.</verse>
				<verse number="43">I адказаў Ляван, і сказаў Якубу: “Дочкі гэтыя — мае дочкі, і сыны гэтыя — мае сыны; і авечкі гэтыя — мае авечкі, і ўсё, што ты бачыш, — гэта маё. I дочкам маім, што я зраблю ім сёньня, або сынам іхным, якіх яны нарадзілі?</verse>
				<verse number="44">А цяпер хадзі, заключым запавет я і ты, і ён будзе сьведчаньнем паміж мной і табою”.</verse>
				<verse number="45">I ўзяў Якуб камень, і паставіў яго як слуп.</verse>
				<verse number="46">I сказаў Якуб братам сваім: “Назьбірайце камянёў”. І яны ўзялі камяні, і зрабілі крушню, і елі там на крушні.</verse>
				<verse number="47">I назваў яе Ляван Егар-Сагадута, а Якуб назваў яе Галед.</verse>
				<verse number="48">I сказаў Ляван: “Крушня гэтая — сьведчаньне паміж мной і табою сёньня”. Таму і назвалі імя ейнае Галед</verse>
				<verse number="49">і Міцпа, бо ён сказаў: “Няхай назірае ГОСПАД паміж мною і табою, калі разыйдземся адзін ад аднаго.</verse>
				<verse number="50">Калі ты будзеш уціскаць дочак маіх і калі возьмеш жонак акрамя дочак маіх, [хоць] няма чалавека з намі, глядзі, Бог — сьведка паміж мною і табою”.</verse>
				<verse number="51">I сказаў Ляван Якубу: “Вось крушня гэтая, і вось слуп, які я паставіў паміж мной і табою.</verse>
				<verse number="52">Сьведкам [будзе] крушня гэтая і сьведкам [будзе] слуп, што ані я не перайду да цябе за гэтую крушню і за гэты слуп, ані ты не пярэйдзеш да мяне за гэтую крушню і за гэты слуп з ліхім [намерам].</verse>
				<verse number="53">Бог Абрагама і Бог Нахора, Бог бацькоў іхніх няхай судзіць нас”. I прысягнуў Якуб на [Таго, Каго] баіцца бацька ягоны Ісаак.</verse>
				<verse number="54">I ахвяраваў Якуб ахвяру на гары, і паклікаў братоў сваіх есьці хлеб. І яны елі хлеб, і начавалі на гары.</verse>
				<verse number="55">I ўстаў Ляван рана раніцай, і пацалаваў сыноў сваіх і дочак сваіх, і дабраславіў іх, і пайшоў, і вярнуўся Ляван на сваё месца.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="32">
				<verse number="1">А Якуб пайшоў дарогаю сваёй. I сустрэлі яго анёлы Божыя.</verse>
				<verse number="2">I сказаў Якуб, убачыўшы іх: “Гэта табар Божы”. I назваў імя месца таго: Маханаім.</verse>
				<verse number="3">I паслаў Якуб пасланцоў перад сабою да Эзава, брата свайго, у зямлю Сэір, на поле Едому.</verse>
				<verse number="4">I загадаў ім, кажучы: “Гэтак скажаце пану майму Эзаву: “Так кажа слуга твой Якуб: У Лявана я жыў, і заставаўся аж дагэтуль.</verse>
				<verse number="5">I сталася, што маю вала і асла, і авечку, і слугу, і нявольніцу, і я паслаў сказаць пану майму, каб знайсьці ласку ў вачах тваіх”.</verse>
				<verse number="6">I вярнуліся пасланцы да Якуба, кажучы: “Мы прыйшлі да брата твайго, да Эзава, і ён таксама ідзе насустрач табе, і чатырыста чалавек з ім.</verse>
				<verse number="7">I спалохаўся Якуб вельмі, і быў стрывожаны, і падзяліў людзей, якія былі з ім, і авечак, і валоў, і вярблюдаў на два табары,</verse>
				<verse number="8">I сказаў: “Калі Эзаў прыйдзе на адзін табар і выб’е яго, табар, які застанецца, ўцячэ”.</verse>
				<verse number="9">I сказаў Якуб: “Божа бацькі майго Абрагама і Божа бацькі майго Ісаака, ГОСПАДЗЕ, Ты сказаў мне: “Вярніся ў зямлю тваю, да родзічаў тваіх, і Я зраблю, каб было добра табе”.</verse>
				<verse number="10">Я ня варты ўсёй міласэрнасьці і ўсёй праўды, якую Ты ўчыніў для слугі Твайго, бо я з кіем маім перайшоў Ярдан гэты, а цяпер стаю з двума табарамі.</verse>
				<verse number="11">Выратуй, прашу, мяне з рукі брата майго, з рукі Эзава, бо я баюся яго, каб ён не прыйшоў, і не забіў мяне, і матак разам з сынамі.</verse>
				<verse number="12">Ты сказаў: “Робячы дабро, буду рабіць дабро табе, і зраблю насеньне тваё як пясок марскі, якога нельга палічыць дзеля мноства [яго]”.</verse>
				<verse number="13">I начаваў там у тую ноч, і ўзяў з таго, што прыйшло ў рукі яму, дары для Эзава, брата свайго:</verse>
				<verse number="14">козаў дзьвесьце, казлоў дваццаць, авечак дзьвесьце і бараноў дваццаць,</verse>
				<verse number="15">вярблюдзіцаў дойных з вярблюдзянятамі іхнымі трыццаць, кароў сорак і валоў дзесяць, асьліцаў дваццаць і асьлянят дзесяць.</verse>
				<verse number="16">I даў у рукі слугам сваім кажную чараду асобна, і сказаў слугам сваім: “Перайдзіце перада мною, і трымаце адлегласьць паміж чарадой і чарадой”.</verse>
				<verse number="17">I загадаў першаму, кажучы: “Калі сустрэне цябе Эзаў, брат мой, і спытаецца ў цябе, кажучы: “Чый ты і куды ідзеш? І чыё гэта перад абліччам тваім?”</verse>
				<verse number="18">ты скажаш: “Слугі твайго Якуба. Гэты дар пасланы пану майму Эзаву. І вось, таксама ён [ідзе] за намі”.</verse>
				<verse number="19">І загадаў тое самае другому, і трэйцяму, і ўсім, якія ішлі за чародамі, кажучы: “Паводле словаў гэтых кажыце Эзаву, калі знойдзеце яго,</verse>
				<verse number="20">і скажаце таксама: “Вось, слуга твой Якуб [ідзе] за намі”. Бо ён казаў: “Умалю аблічча ягонае дарам, які ідзець перада мною, і потым убачу аблічча ягонае. Можа, ён узьніме аблічча маё”.</verse>
				<verse number="21">I перайшоў дар перад ім, а ён начаваў у тую ноч у табары.</verse>
				<verse number="22">I ўстаў ён у тую ноч, і ўзяў дзьве жонкі свае, і дзьве нявольніцы свае, і адзінаццаць дзяцей сваіх, і перайшоў у брод Ябок.</verse>
				<verse number="23">I ўзяў іх, і перавёў іх праз ручай, і перавёў, што было ў яго.</verse>
				<verse number="24">I застаўся Якуб сам адзін. І дужаўся з ім Муж да ўзыходу зараніцы.</verse>
				<verse number="25">I Той убачыў, што не пераможа яго, і дакрануўся да сустава сьцягна ягонага, і пашкодзіў сустаў сьцягна Якуба, калі дужаўся з ім,</verse>
				<verse number="26">і сказаў: “Пусьці Мяне, бо ўзыйшла зараніца”. I сказаў [Якуб]: “Не пушчу Цябе, пакуль не дабраславіш мяне”.</verse>
				<verse number="27">I Ён сказаў яму: “Якое імя тваё?” А ён сказаў: “Якуб”.</verse>
				<verse number="28">I сказаў: “Не Якуб будуць называць ужо імя тваё, але Ізраіль, бо ты змагаўся з Богам і з людзьмі, і перамог”.</verse>
				<verse number="29">I спытаўся Якуб, і сказаў: “Скажы, калі ласка, імя Тваё”. I Ён сказаў: “Навошта ты пытаешся імя Маё?” I дабраславіў яго там.</verse>
				<verse number="30">I назваў Якуб імя таго месца: Пэніэль, бо [казаў]: “Я бачыў Бога абліччам да аблічча, і захаваная душа мая”.</verse>
				<verse number="31">I ўзышло сонца, калі ён праходзіў Пэніэль, і ён накульгваў на сьцягно сваё.</verse>
				<verse number="32">Дзеля гэтага не ядуць сыны Ізраіля жылы цягліцы, якая на суставе сьцягна, аж да сёньня, бо Ён дакрануўся да суставу сьцягна Якуба, да жылы цягліцы.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="33">
				<verse number="1">I ўзьняў Якуб вочы свае, і ўбачыў, і вось, Эзаў прыйшоў, і з ім чатырыста чалавек. I ён падзяліў дзяцей Леі, Рахелі і дзьвюх нявольніцаў.</verse>
				<verse number="2">I паставіў нявольніц і дзяцей іхніх першымі, а Лею і дзяцей ейных за імі, а Рахель і Язэпа за імі.</verse>
				<verse number="3">І ён выйшаў перад імі, і пакланіўся да зямлі сем разоў, пакуль наблізіўся да брата свайго.</verse>
				<verse number="4">I пабег Эзаў яму насустрач, і абняў яго, і ўпаў на шыю яму, і цалаваў яго, і плакалі.</verse>
				<verse number="5">І ўзьняў ён вочы свае, і ўбачыў жанчынаў і дзяцей, і сказаў: “Хто яны табе?” I сказаў [Якуб]: “Дзеці, якімі Бог абдараваў слугу твайго”.</verse>
				<verse number="6">I наблізіліся нявольніцы, самі і дзеці іхнія, і пакланіліся.</verse>
				<verse number="7">I наблізілася таксама Лея і дзеці ейныя, і пакланіліся. А потым наблізіліся Язэп і Рахель, і пакланіліся.</verse>
				<verse number="8">I сказаў [Эзаў]: “Што ў цябе за цэлы табар гэты, які я сустрэў?” I сказаў [Якуб]: “Каб знайсьці ласку ў вачах пана майго”.</verse>
				<verse number="9">I сказаў Эзаў: “Маю я шмат, браце мой. Няхай будзе тваё тое, што ў цябе”.</verse>
				<verse number="10">I сказаў Якуб: “Не, прашу, калі я знайшоў ласку ў вачах тваіх, прымі дар мой з рукі маёй, бо я, убачыўшы аблічча тваё, быццам убачыў аблічча Божае, і ты меў ласку да мяне.</verse>
				<verse number="11">Прымі, прашу, дабраславенства маё, якое я прывёў табе; бо Бог абдараваў мяне, і я маю ўсё”. I ён упрасіў яго, і той узяў.</verse>
				<verse number="12">I сказаў [Эзаў]: “Вырушым і пойдзем, і я буду ісьці разам з табою”.</verse>
				<verse number="13">I сказаў яму [Якуб]: “Пан мой ведае, што дзеці кволыя, і авечкі котныя, і каровы цельныя ў мяне. Калі пагнаць іх адзін дзень, паздыхаюць усе авечкі.</verse>
				<verse number="14">Няхай пан мой пойдзе перад абліччам слугі свайго, а я пайду паволі, паводле хады чарады, якая перада мною, і паводле хады дзяцей, аж прыйду да пана майго ў Сэір”.</verse>
				<verse number="15">I сказаў Эзаў: “Я пакіну з табою [частку] людзей, якія са мною”. I сказаў [Якуб]: “Навошта гэта, калі я знайшоў ласку ў вачах пана майго”.</verse>
				<verse number="16">I вярнуўся ў той дзень Эзаў шляхам сваім у Сэір.</verse>
				<verse number="17">А Якуб вырушыў у Сукот і пабудаваў сабе дом, а статку свайму парабіў буданы. Дзеля гэтага ён назваў імя месцу таму Сукот.</verse>
				<verse number="18">I прыйшоў Якуб у супакоі да горады Сыхем, які ў зямлі Ханаан, калі прыйшоў з Падан-Араму, і паставіў [намёты] перад горадам.</verse>
				<verse number="19">I купіў ён частку поля, на якім паставіў намёт свой, з рукі сыноў Гамора, бацькі Сыхема, за сто кесытаў.</verse>
				<verse number="20">I паставіў там ахвярнік; і назваў яго “Бог ёсьць Бог Ізраіля”.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="34">
				<verse number="1">I выйшла Дзіна, дачка Леі, якую яна нарадзіла Якубу, паглядзець на дочак зямлі той.</verse>
				<verse number="2">I ўбачыў яе Сыхем, сын Гамора Хівея, князя зямлі той, і ўзяў яе, і ляжаў з ёю, і згвалціў яе.</verse>
				<verse number="3">I прыляпілася душа ягоная да Дзіны, дачкі Якуба, і ён пакахаў дзяўчыну, і гаварыў да сэрца дзяўчыны.</verse>
				<verse number="4">I сказаў Сыхем Гамору, бацьку свайму, кажучы: “Вазьмі мне дзяўчыну гэтую за жонку”.</verse>
				<verse number="5">I Якуб пачуў, што зганьблена Дзіна, дачка ягоная, а сыны ягоныя былі пры статку на полі, і маўчаў Якуб, пакуль не прыйшлі яны.</verse>
				<verse number="6">I выйшаў Гамор, бацька Сыхему, да Якуба паразмаўляць з ім.</verse>
				<verse number="7">А сыны Якуба прыйшлі з поля, і, пачуўшы, засмуціліся мужы, і гневаліся вельмі, бо ганьбу зрабіў [Сыхем] Ізраілю, лёгшы з дачкою Якуба, бо гэтак ня робіцца.</verse>
				<verse number="8">I гаварыў Гамор з імі, кажучы: “Сыхем, сын мой, прыляпіўся душою сваёю да дачкі вашае. Дайце, прашу, яе яму за жонку.</verse>
				<verse number="9">І пасваячцеся з намі, дочак вашых дайце нам, а нашых дочак бярыце сабе.</verse>
				<verse number="10">I з намі жывіце, і зямля гэтая будзе перад абліччам вашым, жывіце і гандлюйце ў ёй, і бярыце яе [на ўласнасьць]”.</verse>
				<verse number="11">I сказаў Сыхем бацьку ейнаму і братам ейным: “Каб я знайшоў ласку ў вачах вашых, і што скажаце мне, я дам.</verse>
				<verse number="12">Павялічце мне вельмі вена і дары, і я дам, што вы скажаце мне, толькі дайце мне дзяўчыну за жонку”.</verse>
				<verse number="13">I адказалі сыны Якуба Сыхему і Гамору, бацьку ягонаму, падступна, і гаварылі так, бо ён зганьбіў Дзіну, сястру іхнюю.</verse>
				<verse number="14">I сказалі ім: “Ня можам зрабіць гэтага, выдаць сястру нашую чалавеку, які мае скуравінку, бо ганьба гэта для нас.</verse>
				<verse number="15">Толькі тады мы пагодзімся з вамі, калі вы будзеце, як мы, каб быў абрэзаны ў вас кожны мужчына.</verse>
				<verse number="16">I будзем даваць дочак нашых вам, а дочак вашых браць сабе, і будзем жыць з вамі, і будзем адзін народ.</verse>
				<verse number="17">А калі не паслухаеце нас, каб абрэзацца, мы возьмем дачку нашую і адыйдзем”.</verse>
				<verse number="18">I былі добрымі словы іхнія ў вачах Гамора і ў вачах Сыхема, сына Гамора.</verse>
				<verse number="19">I не затрымаўся юнак той зрабіць гэтую справу, бо ён жадаў дачку Якуба. А ён быў найбольш шанаваны ў-ва ўсім доме бацькі свайго.</verse>
				<verse number="20">I прыйшоў Гамор і Сыхем, сын ягоны, да брамы гораду свайго, і гаварылі жыхарам гораду свайго, кажучы:</verse>
				<verse number="21">“Гэтыя людзі прыязныя да нас. Няхай яны жывуць у зямлі гэтай і гандлююць у ёй. І зямля гэтая прасторная перад абліччам іхнім. Дочак іхніх возьмем сабе за жонак, а дочак нашых дамо ім.</verse>
				<verse number="22">Толькі пры адной [умове] пагодзяцца з намі людзі гэтыя, каб жыць з намі і быць адным народам, калі у нас будуць абрэзаныя ўсе мужчынскага [роду], як яны абрэзаны.</verse>
				<verse number="23">Статкі іхнія, і маёмасьць іхняя, і ўся скаціна іхняя, ці ж ня нашая [будзе]? Толькі пагодзімся з імі, і яны будуць жыць з намі”.</verse>
				<verse number="24">I паслухалі Гамора і Сыхема, сына ягонага, усе, што выходзілі з брамы гораду свайго; і былі абрэзаныя ўсе мужчынскага [роду], усе, што выходзілі з брамы гораду свайго.</verse>
				<verse number="25">I сталася на трэйці дзень, калі яны былі ў вялікім болю, і ўзялі два сыны Якуба, Сымон і Левій, браты Дзіны, кожны меч свой, і ўвайшлі ў горад, [які пачуваўся] бясьпечна, і забілі ўсіх мужчынаў.</verse>
				<verse number="26">I Гамора, і Сыхема, сына ягонага, забілі мячом, і ўзялі Дзіну з дому Сыхема, і выйшлі.</verse>
				<verse number="27">Сыны Якуба прыйшлі да забітых і зрабавалі горад за тое, што зганьбілі сястру іхнаю.</verse>
				<verse number="28">I авечак іхніх, і валоў іхніх, і аслоў іхніх, і тое, што было ў горадзе і што было ў полі, яны ўзялі.</verse>
				<verse number="29">I ўсё багацьце іхняе, і ўсіх дзяцей іхніх, і жанчынаў іхніх ўзялі ў палон, і зрабавалі ўсё, што было ў дамах.</verse>
				<verse number="30">I сказаў Якуб Сымону і Левію: “Вы зрабілі зьнішчэньне мяне, зрабіўшы мяне агідным для жыхароў зямлі гэтае, Хананейцаў і Пэрэзэяў, а ў мяне людзей няшмат, і зьбяруцца на мяне, і паб’юць мяне, і будуць зьнішчаны я і дом мой”.</verse>
				<verse number="31">А яны сказалі: “Ці ж можна рабіць з сястрою нашаю як з блудніцаю?”</verse>
			</chapter>
			<chapter number="35">
				<verse number="1">I сказаў Бог Якубу: “Устань, узыйдзі ў Бэтэль, і жыві там, і зрабі там ахвярнік Богу, Які зьявіўся табе, калі ты ўцякаў ад аблічча Эзава, брата твайго”.</verse>
				<verse number="2">I сказаў Якуб дому свайму і ўсім, якія [былі] з ім: “Аддзяліце [ад сябе] багоў чужых, якія сярод вас, і ачысьціцеся, і зьмяніце адзеньні вашыя,</verse>
				<verse number="3">і ўстаньма, і ўзыйдзем у Бэтэль, і я зраблю там ахвярнік Богу, Які адказаў мне ў дзень нядолі маёй і быў са мною ў дарозе, якой я ішоў”.</verse>
				<verse number="4">I аддалі Якубу ўсіх багоў чужых, якія былі ў руках іхніх, і завушніцы, што былі ў вушах іхніх; і закапаў іх Якуб пад дубам, які каля Сыхему.</verse>
				<verse number="5">I вырушылі яны. I быў жах Божы на гарадах, што [былі] ў той ваколіцы, і ня гналіся яны за сынамі Якуба.</verse>
				<verse number="6">I прыйшоў Якуб у Люз, які ў зямлі Ханаан, ён жа Бэтэль, сам і ўвесь народ, які з ім.</verse>
				<verse number="7">I пабудаваў ён там ахвярнік, і назваў гэтае месца Эль-Бэт-Эль, бо там зьявіўся яму Бог, калі ён уцякаў ад аблічча брата свайго.</verse>
				<verse number="8">I памерла Дэвора, нянька Рэбэкі, і была пахаваная ніжэй Бэтэлю пад дубам, і названа імя ягонае “Дуб плачу”.</verse>
				<verse number="9">I зьявіўся Бог Якубу ізноў пасьля прыходу ягонага з Падан-Араму, і дабраславіў яго.</verse>
				<verse number="10">I сказаў яму Бог: “Імя тваё Якуб. Ня будзе ўжо называцца імя тваё Якуб, але Ізраіль будзе імя тваё”. I назваў яго імя Ізраіль.</verse>
				<verse number="11">I сказаў яму Бог: “Я — Бог Ўсемагутны! Пладзіся і памнажайся! Народ і зграмаджэньне народаў будзе з цябе, і валадары выйдуць з паясьніцы тваёй.</verse>
				<verse number="12">І зямлю, якую Я даў Абрагаму і Ісааку, Я дам табе, і насеньню твайму пасьля цябе Я дам зямлю гэтую”.</verse>
				<verse number="13">I ўзыйшоў ад яго Бог з месца, на якім гаварыў з ім.</verse>
				<verse number="14">I паставіў Якуб слуп на месцы, на якім [Бог] гаварыў з ім, слуп каменны, і ўзьліў на яго ўзьліваньне, і ўзьліў на яго алей.</verse>
				<verse number="15">I назваў Якуб імя месца, на якім Бог гаварыў з ім, Бэтэль.</verse>
				<verse number="16">I вырушыў з Бэтэлю. I быў яшчэ кавалак зямлі, каб прыйсьці да Ефраты; і нарадзіла Рахель, і цяжкія былі роды.</verse>
				<verse number="17">I сталася, што яна нараджала з вялікім болем, і сказала ёй павітуха: “Ня бойся, бо таксама гэта сын у цябе”.</verse>
				<verse number="18">I сталася, калі выходзіла з яе душа, бо яна памірала, яна назвала імя ягонае Бэн-Оні, а бацька ягоны назваў яго Бэн’ямін.</verse>
				<verse number="19">I памерла Рахель, і была пахаваная пры дарозе ў Ефрату, гэта Бэтлеем.</verse>
				<verse number="20">I паставіў Якуб слуп над магілай ейнай. Гэта слуп магільны Рахелі да сёньня.</verse>
				<verse number="21">I вырушыў [адтуль] Ізраіль, і паставіў намёт свой за Мігдаль-Эдэрам.</verse>
				<verse number="22">I сталася, калі жыў Ізраіль у зямлі той, пайшоў Рубэн, і лёг з Більгай, наложніцай бацькі свайго. I пачуў [пра гэта] Ізраіль. I было сыноў Якуба дванаццаць.</verse>
				<verse number="23">Сыны Леі: першародны Якуба Рубэн, Сымон, Левій, Юда, Ісахар і Завулён.</verse>
				<verse number="24">Сыны Рахелі: Язэп і Бэн’ямін.</verse>
				<verse number="25">I сыны Більгі, нявольніцы Рахелі: Дан і Нэфталі.</verse>
				<verse number="26">I сыны Зільпы, нявольніцы Леі: Гад і Асэр. Гэта сыны Якуба, якія нарадзіліся ў яго ў Падан-Араме.</verse>
				<verse number="27">I прыйшоў Якуб да Ісаака, бацькі свайго, у Мамрэ, у Кірыят-Арбу, гэта значыць у Хеўрон, дзе жылі Абрагам і Ісаак.</verse>
				<verse number="28">I было дзён Ісаака сто восемдзясят гадоў.</verse>
				<verse number="29">I супачыў Ісаак, і памёр, і быў далучаны да народу свайго, стары і насычаны днямі, і пахавалі яго Эзаў і Якуб, сыны ягоныя.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="36">
				<verse number="1">I вось радавод Эзава, ён жа Эдом.</verse>
				<verse number="2">Эзаў узяў сабе жонкі з дачок Ханаану: Аду, дачку Элёна Хета, і Агаліваму, дачку Аны, дачку Цывеона Хівея,</verse>
				<verse number="3">і Басэмат, дачку Ізмаэля, сястру Наваёта.</verse>
				<verse number="4">I нарадзіла Ада Эзаву Эліфаза, а Басэмат нарадзіла Рэўэля,</verse>
				<verse number="5">а Агалівама нарадзіла Евуша, Яляма і Караха. Гэта сыны Эзава, якія нарадзіліся ў яго ў зямлі Ханаан.</verse>
				<verse number="6">I ўзяў Эзаў жонак сваіх, і сыноў сваіх, і дочак сваіх, і ўсе душы дому свайго, і статкі свае, і ўсю скаціну сваю, і ўсю маёмасьць сваю, якую ён прыдбаў у зямлі Ханаан, і пайшоў у іншую зямлю ад аблічча Якуба, брата свайго,</verse>
				<verse number="7">бо была маёмасьць іхняя вялікая, каб яны маглі жыць разам, і не магла зямля вандраваньня іхняга насіць іх з прычыны статкаў іхніх.</verse>
				<verse number="8">I пасяліўся Эзаў на гары Сэір, Эзаў, ён жа Эдом.</verse>
				<verse number="9">I вось радавод Эзава, бацькі Эдому на гары Сэір.</verse>
				<verse number="10">Вось імёны сыноў Эзава: Эліфаз, сын Ады, жонкі Эзава; Рэўэль, сын Басэмат, жонкі Эзава.</verse>
				<verse number="11">І былі сыны Эліфаза: Тэман, Амар, Цэфо, Гатам і Кеназ.</verse>
				<verse number="12">А Тымна была наложніцай Эліфаза, сына Эзава, і яна нарадзіла Эліфазу Амалека. Гэта сыны Ады, жонкі Эзава.</verse>
				<verse number="13">І вось сыны Рэўэля: Нахат, Зэрах, Шамма і Міза. Гэтыя былі сынамі Басэмат, жонкі Эзава.</verse>
				<verse number="14">I вось сыны Агалівамы, дачкі Аны, дачкі Цывеона, жонкі Эзава. Яна нарадзіла Эзаву Евуша, Яляма і Караха.</verse>
				<verse number="15">Вось князі сыноў Эзава. Сыны Эліфаза, першароднага Эзава: князь Тэман, князь Амар, князь Цэфо, князь Кеназ,</verse>
				<verse number="16">князь Карах, князь Гатам, князь Амалек. Гэта князі Эліфаза ў зямлі Эдом, гэта сыны Ады.</verse>
				<verse number="17">А вось сыны Рэўэля, сына Эзава: князь Нагат, князь Зэрах, князь Шамма, князь Міза. Гэта князі Рэўэля ў зямлі Эдом, гэта сыны Басэмат, жонкі Эзава.</verse>
				<verse number="18">А вось сыны Агалівамы, жонкі Эзава: князь Евуш, князь Ялям, князь Карах. Гэта князі Агалівамы, дачкі Аны, жонкі Эзава.</verse>
				<verse number="19">Вось сыны Эзава, і вось князі іхныя. Гэта Эдом.</verse>
				<verse number="20">Вось сыны Сэіра Харэя, жыхары зямлі той: Лётан, Шаваль, Цывеон, Ана,</verse>
				<verse number="21">Дышон, Эцэр і Дышан. Гэта князі Харэяў, сыны Сэіра ў зямлі Эдом.</verse>
				<verse number="22">I былі сыны Лётана: Хоры і Геман, а сястра Лётана — Тымна.</verse>
				<verse number="23">А вось сыны Шаваля: Альван, Манахат, Эваль, Шэфо і Анам.</verse>
				<verse number="24">А вось сыны Цывеона: Ая і Ана. Гэта той Ана, які знайшоў гарачыя крыніцы ў пустыні, калі пасьвіў аслоў Цывеона, бацькі свайго.</verse>
				<verse number="25">А вось сыны Аны: Дышон і Агалівама, дачка Аны.</verse>
				<verse number="26">А вось сыны Дышона: Хемдан, Эшбан, Ітран, і Херан.</verse>
				<verse number="27">Вось сыны Эцэра: Більган, Зааван і Акан.</verse>
				<verse number="28">Вось сыны Дышана: Уц і Аран.</verse>
				<verse number="29">Вось князі Харэяў: князь Лётан, князь Шаваль, князь Цывеон, князь Ана,</verse>
				<verse number="30">князь Дышон, князь Эцэр, князь Дышан. Гэта князі Харэяў паводле княстваў сваіх у зямлі Сэір.</verse>
				<verse number="31">А вось валадары, якія валадарылі ў зямлі Эдом, раней за валадараньне валадароў у сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="32">I валадарыў у Эдоме Бэла, сын Бэора, а імя гораду ягонага — Дынгава.</verse>
				<verse number="33">I памёр Бэла, і валадарыў пасьля яго Ёваў, сын Зэраха, з Боцры.</verse>
				<verse number="34">I памёр Ёваў, і валадарыў пасьля яго Хушам, з зямлі Тэманскае.</verse>
				<verse number="35">І памёр Хушам, і валадарыў пасьля яго Гадад, сын Бэдада, які пабіў Мадыянцаў на полі Мааўскім; а імя гораду ягонага — Авіт.</verse>
				<verse number="36">I памёр Гадад, і валадарыў пасьля яго Самла з Масрэкі.</verse>
				<verse number="37">I памёр Самла, і валадарыў пасьля яго Шауль з Рэхавота, што каля ракі.</verse>
				<verse number="38">I памёр Шауль, і валадарыў пасьля яго Баал-Ханан, сын Ахбора.</verse>
				<verse number="39">I памёр Баал-Ханан, сын Ахбора, і валадарыў пасьля яго Гадар, а імя гораду ягонага — Паў; а імя жонкі ягонае — Мэгетавэль, дачка Матрэды, дачкі Мэзагава.</verse>
				<verse number="40">А вось імёны князёў Эзава, паводле плямёнаў іхніх, паводле мясцовасьцяў іхніх, [названых] імёнамі іхнімі: князь Тымна, князь Альва, князь Етэт,</verse>
				<verse number="41">князь Агалівама, князь Эла, князь Пінон,</verse>
				<verse number="42">князь Кеназ, князь Тэман, князь Міўцар,</verse>
				<verse number="43">князь Магдыель, князь Ірам. Вось князі Эдому, паводле слялібаў іхных, у зямлі ўласнасьці іхняй. Гэта Эзаў, бацька Эдому.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="37">
				<verse number="1">І жыў Якуб у зямлі вандраваньня бацькі свайго, у зямлі Ханаан.</verse>
				<verse number="2">Вось радавод Якуба. Язэп, маючы сямнаццаць гадоў, пасьвіў авечкі з братамі сваімі. І быў ён юнаком, разам з сынамі Більгі і сынамі Зільпы, жонак бацькі свайго. I прыносіў Язэп ліхія весткі пра іх да бацькі іхняга.</verse>
				<verse number="3">А Ізраіль любіў Язэпа больш за ўсіх сыноў сваіх, бо ён быў сын старасьці ягонае; і ён справіў яму каляровую шату.</verse>
				<verse number="4">I ўбачылі браты ягоныя, што бацька іхні любіць яго больш за ўсіх братоў, і зьненавідзелі яго, і не маглі гаварыць з ім спакойна.</verse>
				<verse number="5">I сьніў Язэп сон, і расказаў братам сваім, і яны яшчэ больш зьненавідзелі яго.</verse>
				<verse number="6">І ён сказаў ім: “Паслухайце, калі ласка, сон гэты, які я сьніў:</verse>
				<verse number="7">I вось, мы вяжам снапы сярод поля; і вось, устаў сноп мой, і так стаяў; і вось, абступілі яго снапы вашыя і пакланіліся снапу майму”.</verse>
				<verse number="8">I сказалі яму браты ягоныя: “Няўжо валадарачы, ты будзеш валадарыць над намі? Ці, пануючы, будзеш панаваць над намі?” I яшчэ больш зьненавідзелі яго за сны ягоныя і за словы ягоныя.</verse>
				<verse number="9">I сьніў ён яшчэ другі сон, і расказаў яго братам сваім, і сказаў: “Вось, я сьніў яшчэ сон: і вось, сонца, і месяц, і адзінаццаць зорак кланяліся мне”.</verse>
				<verse number="10">I ён распавёў бацьку свайму і братам сваім; і насварыўся на яго бацька ягоны, і сказаў яму: “Што гэта за сон, які ты сьніў? Ці ж прыходзячы, прыйду я, і маці твая, і браты твае, каб пакланіцца табе да зямлі?”</verse>
				<verse number="11">I зайздросьцілі яму браты ягоныя, а бацька ягоны захоўваў гэтае слова.</verse>
				<verse number="12">I пайшлі браты ягоныя пасьвіць авечкі бацькі свайго ў Сыхем.</verse>
				<verse number="13">I сказаў Ізраіль Язэпу: “Ці ж браты твае ня пасьвяць у Сыхеме? Ідзі, я пашлю цябе да іх”. А ён сказаў яму: “Вось я!”</verse>
				<verse number="14">I сказаў яму: “Пайдзі, прашу, паглядзі, ці ў супакоі браты твае і ці ў супакоі авечкі, і прынясі мне вестку”. I паслаў яго з даліны Хеўрон; і ён пайшоў у Сыхем.</verse>
				<verse number="15">I знайшоў яго [нейкі] чалавек, а вось, ён блукаў у полі, і спытаўся ў яго той чалавек, кажучы: “Што шукаеш?”</verse>
				<verse number="16">А ён сказаў: “Я шукаю братоў маіх. Прашу, скажы мне, дзе яны пасьвяць?”</verse>
				<verse number="17">I сказаў чалавек той: “Яны вырушылі адсюль, бо я чуў, як яны казалі: “Хадзем у Датан”.” I пайшоў Язэп за братамі сваімі, і знайшоў іх у Датане.</verse>
				<verse number="18">I яны ўбачылі яго здалёк, перш, чым ён наблізіўся да іх, і змовіліся супраць яго, каб усьмерціць яго.</verse>
				<verse number="19">I сказалі адзін да аднаго: “Вось, гэты гаспадар сноў ідзе.</verse>
				<verse number="20">I цяпер хадзем, і заб’ем яго, і кінем яго ў нейкую яму, і скажам: “Злы зьвер зьеў яго”, і паглядзім, што будзе з ягоных сноў”.</verse>
				<verse number="21">I пачуў [гэта] Рубэн, і выбавіў яго з рук іхніх, і сказаў: “Не забівайма душы”.</verse>
				<verse number="22">I сказаў ім Рубэн: “Не разьлівайце крыві, кіньце яго ў гэтую яму, якая ў пустыні, а рукі не выцягніце на яго”, каб выбавіць яго ад рукі іхнае, каб вярнуць яго бацьку ягонаму.</verse>
				<verse number="23">I сталася, калі Язэп прыйшоў да братоў сваіх, яны зьнялі з Язэпа адзеньне ягонае, шату каляровую, якая была на ім.</verse>
				<verse number="24">I ўзялі яго, і кінулі яго ў яму; а яма была пустая, не было ў ёй вады.</verse>
				<verse number="25">I селі яны есьці хлеб, і ўзьнялі вочы свае, і ўбачылі, і вось, караван Ізмаэльцаў ідзе з Гілеаду, і вярблюды іхныя нясуць пахнідлы, бальзам і ладан, ідучы, каб завезьці гэта ў Эгіпет.</verse>
				<verse number="26">I сказаў Юда братам сваім: “Якая карысьць, што мы заб’ем брата нашага і схаваем кроў ягоную?</verse>
				<verse number="27">Пойдзем і прадамо яго Ізмаэльцам, і рукі нашыя няхай ня будуць на ім; бо ён — брат наш, цела наша”. I паслухалі [яго] браты ягоныя.</verse>
				<verse number="28">I праходзілі тыя людзі, купцы Мадыянскія, а яны выцягнулі Язэпа з ямы, і прадалі Язэпа Ізмаэльцам за дваццаць срэбнікаў; і тыя завялі Язэпа ў Эгіпет.</verse>
				<verse number="29">I вярнуўся Рубэн да ямы, і вось, няма Язэпа ў яме. I разарваў ён адзеньне сваё,</verse>
				<verse number="30">і вярнуўся да братоў сваіх, і сказаў: “Хлопца няма, а я, куды я пайду?”</verse>
				<verse number="31">I ўзялі яны шату Язэпаву, і зарэзалі казла, і занурылі шату ў кроў;</verse>
				<verse number="32">I паслалі шату каляровую, і прынесьлі бацьку свайму, і сказалі: “Гэта мы знайшлі. Спраўдзь, просім, ці гэта адзеньне сына твайго, ці не?”</verse>
				<verse number="33">I ён пазнаў яго, і сказаў: “Шаты сына майго. Дзікі зьвер зьеў яго, разьдзіраючы; разьдзёрты Язэп”.</verse>
				<verse number="34">I разарваў Якуб адзеньне сваё, і апрануў зрэбніцу на сьцёгны свае, і плакаў па сыне сваім шмат дзён.</verse>
				<verse number="35">I ўсталі ўсе сыны ягоныя, і ўсе дочкі ягоныя, каб пацешыць яго, але ён адмаўляўся пацешыцца, і казаў: “Бо зыйду да сына майго са смуткам у апраметную”. I плакаў па ім бацька ягоны.</verse>
				<verse number="36">А Мадыяняне прадалі яго ў Эгіпце Патыфару, урадоўцу фараона, начальніку варты.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="38">
				<verse number="1">I сталася ў той час, і зыйшоў Юда ад братоў сваіх, і паставіў [намёт свой] у аднаго Адулямца, імя якога — Хіра.</verse>
				<verse number="2">I ўбачыў там Юда дачку аднаго Хананейца, імя якога — Шуа, і ўзяў яе, і ўвайшоў да яе.</verse>
				<verse number="3">I яна зачала, і нарадзіла сына; і ён назваў імя ягонае Ер.</verse>
				<verse number="4">I зачала яна зноў, і нарадзіла сына, і назвала імя ягонае Анан.</verse>
				<verse number="5">I яшчэ дадала, і нарадзіла сына, і назвала імя ягонае Шэля. Яна была ў Хезіве, як нарадзіла яго.</verse>
				<verse number="6">I ўзяў Юда жонку для Ера, першароднага свайго, імя якой — Тамар.</verse>
				<verse number="7">I быў Ер, першародны Юды, ліхі ў вачах ГОСПАДА, і ўсьмерціў яго ГОСПАД.</verse>
				<verse number="8">I сказаў Юда Анану: «Увайдзі да жонкі брата свайго, і споўні абавязак швагра з ёю, і узнаві насеньне брату свайму».</verse>
				<verse number="9">I ведаў Анан, што не яму будзе насеньне; і было, што калі ён уваходзіў да жонкі брата свайго, выліваў на зямлю, каб ня даць насеньня брату свайму.</verse>
				<verse number="10">I было ліхім у вачах ГОСПАДА тое, што ён рабіў; і Ён таксама ўсьмерціў яго.</verse>
				<verse number="11">I сказаў Юда Тамары, нявестцы сваёй: “Застанься ўдавою ў доме бацькі свайго, пакуль вырасьце Шэля, сын мой”. Бо ён сказаў: “Каб не памёр таксама ён, як браты ягоныя”. I пайшла Тамар, і жыла ў доме бацькі свайго.</verse>
				<verse number="12">I прайшло шмат дзён, і памерла дачка Шуа, жонка Юды. I суцешыўся Юда [пасьля жалобы], і ўзыйшоў у Тымну да стрыгачоў авечак сваіх, сам і Хіра Адулямец, таварыш ягоны.</verse>
				<verse number="13">І паведамілі Тамар, кажучы: “Вось, сьвёкар твой узыходзіць у Тымну стрыгчы авечак сваіх”.</verse>
				<verse number="14">I яна скінула з сябе ўдовінае адзеньне сваё, і засланілася вэлюмам, і, захінуўшыся, села каля ўваходу ў Энаім, які на дарозе да Тымны, бо бачыла, што Шэля вырас, а яна ня дадзена яму за жонку.</verse>
				<verse number="15">I ўбачыў яе Юда, і падумаў, што яна — блудніца, бо яна закрыла аблічча сваё.</verse>
				<verse number="16">І ён павярнуў да яе з дарогі і сказаў: “Дазволь, прашу, увайду да цябе”. Бо ён ня ведаў, што яна — нявестка ягоная. А яна сказала: “Што ты дасі мне, калі ўвойдзеш да мяне?”</verse>
				<verse number="17">I ён сказаў: “Я прышлю табе казьляня з чарады”. А яна сказала: “Ці дасі мне заруку, пакуль прышлеш [яго]”.</verse>
				<verse number="18">I ён сказаў: “Якую заруку даць табе?” А яна сказала: “Пячатку тваю, і пасак твой, і кій твой, які ў руцэ тваёй”. I ён даў ёй, і ўвыайшоў да яе; і яна зачала яму.</verse>
				<verse number="19">І ўстала, і пайшла, і зьняла вэлюм свой з сябе, і апранулася ва ўдовіны шаты.</verse>
				<verse number="20">I паслаў Юда казьляня праз рукі таварыша свайго Адулямца, каб узяць заруку з рукі жанчыны; але ён не знайшоў яе.</verse>
				<verse number="21">I пытаўся ён у людзей месца таго, кажучы: “Дзе блудніца, якая ў Энаіме пры дарозе?” А яны казалі: “Тут не было блудніцы”.</verse>
				<verse number="22">I вярнуўся ён да Юды, і сказаў: “Я не знайшоў яе; і таксама людзі таго месца казалі: “Тут не было блудніцы”.</verse>
				<verse number="23">I сказаў Юда: “Няхай яна возьме [заруку] сабе, каб толькі не было з нас кпінаў; вось, я паслаў казьляня гэтае, а ты не знайшоў яе”.</verse>
				<verse number="24">І сталася, што праз тры месяцы паведамілі Юдзе, кажучы: “Чужаложыла Тамар, нявестка твая, і нават яна цяжарная ад распусты”. I сказаў Юда: “Вывядзіце яе, і няхай будзе спаленая”.</verse>
				<verse number="25">Яе павялі [на спаленьне], а яна паслала да сьвёкра свайго, кажучы: “Ад чалавека, якога гэтыя [рэчы], я цяжарная”. I сказала: “Пазнавай, чыя пячатка, і пас, і кій вось гэтыя”.</verse>
				<verse number="26">I пазнаў [іх] Юда, і сказаў: “Яна справядліўшая за мяне, бо я ня даў яе Шэлі, сыну свайму”. I больш не пазнаваў яе.</verse>
				<verse number="27">I сталася ў часе родаў ейных, і вось, блізьняты ў жываце ейным.</verse>
				<verse number="28">I сталася пры родах, і высунуў [адзін] ручку; і ўзяла павітуха, і завязала на ручку яму чырвоную нітку, кажучы: “Гэты выйшаў першы”.</verse>
				<verse number="29">I сталася, што схавалася рука ягоная, і вось, выйшаў брат ягоны. I яна сказала: “Як ты прарваў перагароду?”. I назвала імя ягонае Пэрэс.</verse>
				<verse number="30">А потым выйшаў брат ягоны, у якога на руцэ чырвоная нітка. I назвала імя ягонае Зарах.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="39">
				<verse number="1">А Язэп быў заведзены ў Эгіпет, і купіў яго Патыфар, урадовец фараона, начальнік варты, Эгіпцянін, з рук Ізмаэльцаў, якія завялі яго туды.</verse>
				<verse number="2">I быў ГОСПАД з Язэпам, і стаўся ён чалавекам, які мае посьпех, і быў у доме гаспадара свайго, Эгіпцяніна.</verse>
				<verse number="3">I бачыў гаспадар ягоны, што ГОСПАД з ім, і ўсяму, што ён робіць, ГОСПАД дае посьпех у руках ягоных.</verse>
				<verse number="4">I знайшоў Язэп ласку ў вачах ягоных, і служыў яму, і ён паставіў яго над домам сваім, і ўсё, што меў, аддаў у рукі ягоныя.</verse>
				<verse number="5">I сталася, што ад таго часу, як ён паставіў яго над домам сваім і над усім, што меў, ГОСПАД дабраславіў дом Эгіпцяніна дзеля Язэпа, і было дабраславеньне ГОСПАДА на ўсім, што меў ён у доме і ў полі.</verse>
				<verse number="6">I аддаў ён усё, што меў, у рукі Язэпа; і ня рупіўся ні пра што, акрамя хлеба, які ён еў. А Язэп меў зграбную постаць і прывабны выгляд.</verse>
				<verse number="7">I сталася пасьля гэтых падзеяў, і ўзьняла жонка гаспадара ягонага вочы свае на Язэпа, і сказала: “Ляж са мною”.</verse>
				<verse number="8">Але ён адмовіўся, і сказаў жонцы гаспадара свайго: “Вось, гаспадар мой ня рупіцца пры мне ні пра што ў доме, і ўсё, што мае, аддаў у руку маю.</verse>
				<verse number="9">Няма нікога, важнейшага за мяне, у доме гэтым; і ён не забараняе мне нічога, акрамя толькі цябе, бо ты — жонка ягоная. І як я магу ўчыніць такое вялікае злачынства і зграшыць супраць Бога”.</verse>
				<verse number="10">I сталася, што яна зьвярталася да Язэпа штодня, а ён ня слухаў яе, каб легчы каля яе, і быць з ёю.</verse>
				<verse number="11">I сталася аднаго дня, і ён увайшоў у дом рабіць працу сваю, і нікога з людзей дому не было там у доме.</verse>
				<verse number="12">I яна схапіла яго за адзеньне ягонае, кажучы: “Ляж са мною”. Але ён пакінуў адзеньне сваё ў руцэ ейнай, і ўцёк, і выйшаў навонкі.</verse>
				<verse number="13">I сталася, калі яна ўбачыла, што ён пакінуў адзеньне сваё ў руцэ ейнай і выбег навонкі,</verse>
				<verse number="14">яна паклікала людзей дому свайго, і сказала ім, кажучы: “Гляньце, прывялі да нас Гебрая, каб ён сваволіў у нас. Ён прышоў да мяне, каб легчы са мною, і я закрычала голасам вялікім.</verse>
				<verse number="15">I сталася, калі ён пачуў, што я ўзьняла голас мой і закрычала, ён пакінуў адзеньне сваё ў мяне, і ўцёк, і выйшаў навонкі”.</verse>
				<verse number="16">I пакінула адзеньне ягонае ў сябе да прыходу гаспадара ягонага да дому свайго.</verse>
				<verse number="17">I гаварыла з ім гэткімі словамі, кажучы: “Прыйшоў да мяне гэты нявольнік Гебрай, якога ты прывёў да нас, каб сваволіць са мною.</verse>
				<verse number="18">I сталася, калі я ўзьняла голас мой і закрычала, ён пакінуў адзеньне сваё ў мяне і ўцёк навонкі”.</verse>
				<verse number="19">I сталася, што пачуў гаспадар ягоны словы жонкі сваёй, якія яна гаварыла яму, кажучы: “Гэткую рэч учыніў мне нявольнік твой!”, і ўзгарэўся гнеў ягоны.</verse>
				<verse number="20">I ўзяў гаспадар Язэпаў яго, і кінуў яго ў вязьніцу, месца, дзе былі ўвязьнены вязьні валадара. І быў ён там у вязьніцы.</verse>
				<verse number="21">I быў ГОСПАД з Язэпам, і зьявіў да яго міласэрнасьць, і даў ласку яму ў вачах начальніка вязьніцы.</verse>
				<verse number="22">I аддаў начальнік вязьніцы ў руку Язэпу ўсіх вязьняў, якія былі ў вязьніцы, і ўсё, што там рабілі, ён рабіў.</verse>
				<verse number="23">Не пільнаваў начальнік вязьніцы нічога, што было у руках ягоных, бо ГОСПАД быў з ім, і ў тым, што ён рабіў, ГОСПАД даваў посьпех.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="40">
				<verse number="1">І сталася пасьля гэтых падзеяў, зграшылі чашнік валадара Эгіпецкага і пекар перад панам сваім, перад валадаром Эгіпецкім.</verse>
				<verse number="2">I загневаўся фараон на двух урадоўцаў сваіх, на начальніка чашнікаў і на начальніка пекараў,</verse>
				<verse number="3">і аддаў іх пад варту ў дом начальніка варты, у вязьніцу, месца, дзе Язэп быў вязьнем.</verse>
				<verse number="4">I прызначыў начальнік варты Язэпа да іх, і ён служыў ім. I былі яны шмат дзён пад вартаю.</verse>
				<verse number="5">I сьнілі ў адну ноч яны абодва кожны свой сон, кожны [сьніў] са значэньнем сон свой, чашнік і пекар, якія былі ў валадара Эгіпецкага і якія былі ўвязьненыя ў вязьніцы.</verse>
				<verse number="6">I прыйшоў да іх Язэп раніцай, і ўбачыў іх, і вось, яны засмучаныя.</verse>
				<verse number="7">I спытаўся ён у ўрадоўцаў фараона, што былі пад вартаю з ім у доме пана ягонага, кажучы: “Чаму абліччы вашыя сёньня [маюць] благі выгляд?”</verse>
				<verse number="8">I сказалі яны яму: “Сьнілі мы сон, а растлумачыць [яго] няма каму”. I сказаў ім Язэп: “Ці ж ня ў Бога тлумачэньне [сну]? Распавядзіце мне”.</verse>
				<verse number="9">I распавёў начальнік чашнікаў сон свой Язэпу, і сказаў яму: “У маім сьне, вось, вінаградная лаза перада мною.</verse>
				<verse number="10">I на вінаграднай лазе — тры галінкі. І яна, калі вырасла, разквітнела квеценьню сваёй, насьпелі гронкі вінаграду ейнага.</verse>
				<verse number="11">I келіх фараона ў руцэ маёй, і я ўзяў вінаградныя ягады, і выціснуў іх у келіх фараона, і даў келіх ў рукі фараона”.</verse>
				<verse number="12">I сказаў яму Язэп: “Гэта тлумачэньне яго: тры галінкі — гэта тры дні.</verse>
				<verse number="13">Праз тры дні падніме фараон галаву тваю, і верне цябе на месца тваё, і ты будзеш даваць келіх фараону ў руку ягоную паводле ранейшага звычаю, калі ты быў чашнікам ягоным.</verse>
				<verse number="14">Толькі ўзгадай пра мяне, калі будзе табе добра; і зьяві мне міласэрнасьць, узгадай пра мяне перад фараонам, і вывядзі мяне з гэтага дому,</verse>
				<verse number="15">бо я крадзьма ўкрадзены з зямлі Гебраяў, і таксама тут нічога не зрабіў, за што б пасадзіць мяне ў вязьніцу”.</verse>
				<verse number="16">I ўбачыў начальнік пекараў, што ён добра патлумачыў, і сказаў Язэпу: “Я таксама сьніў, і вось, тры кашы плеценыя на галаве маёй.</verse>
				<verse number="17">I ў кашы верхнім — усялякая ежа фараона, вырабленая пекарам; і птушкі елі яе з каша на галаве маёй”.</verse>
				<verse number="18">I адказаў Язэп, і сказаў: “Гэта тлумачэньне яго: тры кашы — гэта тры дні.</verse>
				<verse number="19">Праз тры дні падніме фараон галаву з цябе, і павесіць цябе на дрэве; і птушкі будуць есьці цела тваё з цябе”.</verse>
				<verse number="20">I стаўся на трэйці дзень дзень нараджэньня фараона, і ён справіў бяседу для ўсіх слугаў сваіх, і падняў галаву начальніка чашнікаў і галаву начальніка пекараў сярод слугаў сваіх,</verse>
				<verse number="21">I вярнуў начальніка чашнікаў на ягонае месца чашніка, і ён даў келіх ў руку фараону.</verse>
				<verse number="22">А начальніка пекараў павесіў, як патлумачыў ім Язэп.</verse>
				<verse number="23">I не ўзгадаў начальнік чашнікаў пра Язэпа, і забыўся пра яго.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="41">
				<verse number="1">I сталася, што мінула два гады часу, і сьніў фараон, і вось, ён стаіць каля ракі.</verse>
				<verse number="2">I вось, з ракі выходзіць сем кароваў прыгожых з выгляду і сытых целам; і пасьвіліся на поплаве.</verse>
				<verse number="3">I вось, сем іншых кароваў выходзіць за імі з ракі, брыдкіх з выгляду і худых целам, і сталі каля тых кароваў на беразе ракі.</verse>
				<verse number="4">I пажэрлі каровы брыдкія з выгляду і худыя целам сем кароваў прыгожых з выгляду і сытых. I прачнуўся фараон,</verse>
				<verse number="5">I заснуў, і сьніў ён другі раз, і вось, сем каласоў вырасьлі на адным сьцябле, здаровых і добрых.</verse>
				<verse number="6">I вось, сем каласоў пустых і высушаных усходнім ветрам вырастаюць пасьля іх.</verse>
				<verse number="7">I праглынулі каласы пустыя сем каласоў здаровых і поўных. I прачнуўся фараон, і вось, [гэта] сон.</verse>
				<verse number="8">I сталася раніцаю, што быў стрывожаны дух ягоны, і ён паслаў, і паклікаў усіх варажбітоў Эгіпту і ўсіх мудрацоў яго, і распавёў ім фараон сон свой; і не было [нікога], хто б патлумачыў яго фараону.</verse>
				<verse number="9">I прамовіў начальнік чашнікаў фараону, кажучы: “Грахі мае ўзгадваю я сёньня.</verse>
				<verse number="10">Фараон загневаўся на слугаў сваіх і аддаў мяне пад нагляд у дом начальніка варты, мяне і начальніка пекараў.</verse>
				<verse number="11">I мы сьнілі сон у адну ноч, я і ён, кожны са значэньнем сон свой мы сьнілі.</verse>
				<verse number="12">I быў там з намі юнак Гебрай, нявольнік начальніка варты. I мы распавялі яму, і ён патлумачыў нам сны нашыя, кожнаму ягоны сон патлумачыў.</verse>
				<verse number="13">I сталася, як ён патлумачыў нам, так і сталася: мяне вярнулі на становішча маё, а таго павесілі”.</verse>
				<verse number="14">I паслаў фараон, і паклікаў Язэпа; і хутка вывялі яго з лёху. I ён пагаліўся, і зьмяніў адзеньне сваё, і прыйшоў да фараона.</verse>
				<verse number="15">I сказаў фараон Язэпу: “Я сьніў сон, і няма нікога, хто б патлумачыў яго. І я чуў, што пра цябе кажуць, што ты, выслухаўшы сон, тлумачыш яго”.</verse>
				<verse number="16">I адказаў Язэп фараону, кажучы: “Ня я, але Бог можа адкажа на супакой фараону”.</verse>
				<verse number="17">I сказаў фараон Язэпу: “У маім сьне, вось, стаю я на беразе ракі.</verse>
				<verse number="18">I вось, з ракі выходзіць сем кароваў сытых целам і прыгожых з выгляду, і пасьвіліся яны на поплаве.</verse>
				<verse number="19">I вось, сем кароваў іншых выходзяць пасьля іх, непафарэмныя, вельмі брыдкія з выгляду і худыя целам, я ня бачыў падобных, што да брыдкасьці, у-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай.</verse>
				<verse number="20">I пажэрлі каровы худыя і брыдкія сем кароваў першых сытых.</verse>
				<verse number="21">I ўвайшлі яны ў чэравы іхныя, і не было пазнаць, што яны ўвайшлі ў чэравы іхныя, і выгляд іхні быў паганы, як і спачатку. I я прачнуўся.</verse>
				<verse number="22">I ўбачыў я ў сьне, і вось, сем каласоў вырастаюць на адным сьцябле, поўных і добрых.</verse>
				<verse number="23">I вось, сем каласоў ценькіх, пустых і высушаных усходнім ветрам растуць пасьля іх.</verse>
				<verse number="24">I праглынулі каласы пустыя сем каласоў добрых. Я расказаў гэта варажбітам, але няма [нікога, хто б] патлумачыў [гэта] мне”.</verse>
				<verse number="25">I сказаў Язэп фараону: “Сон фараона — адзін ён. Што Бог зробіць, Ён паведаміў фараону.</verse>
				<verse number="26">Сем кароваў добрых — гэта сем гадоў; і сем тых каласоў добрых — гэта сем гадоў. Гэта сон адзін.</verse>
				<verse number="27">I сем кароваў худых і брыдкіх, якія выйшлі пасьля іх — гэта сем гадоў; і сем каласоў пустых, высушаных усходнім ветрам — гэта будзе сем гадоў голаду.</verse>
				<verse number="28">Гэта слова, якое я прамовіў да фараона. Што Бог зробіць, Ён паказаў фараону.</verse>
				<verse number="29">Вось, сем гадоў прыйдзе вялікага дабрабыту ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай.</verse>
				<verse number="30">I настануць пасьля іх сем гадоў голаду; і забудзецца ўвесь той дабрабыт у зямлі Эгіпецкай, і вынішчыць голад гэтую зямлю.</verse>
				<verse number="31">I ня будзе відно дабрабыту у зямлі з прычыны голаду, які будзе пасьля, бо будзе ён вельмі цяжкі.</verse>
				<verse number="32">А тое, што паўтарыўся гэты сон фараону двойчы, [азначае], што вызначана гэта справа ў Бога і неўзабаве Бог зьдзейсьніць гэта.</verse>
				<verse number="33">I цяпер няхай прыгледзіць фараон мужа кемлівага і мудрага, і няхай паставіць яго над зямлёю Эгіпецкай.</verse>
				<verse number="34">Няхай зробіць фараон, і прызначыць наглядчыкаў над краем, і зьбірае пятую частку [ўраджаю] з зямлі Эгіпецкае ў сем гадоў дабрабыту.</verse>
				<verse number="35">I зьбяруць усякае харчаваньне падчас гэтых добрых гадоў, якія надыйдуць, і няхай зьбіраюць збожжа пад руку фараона на харчаваньне ў гарадах, і няхай захоўваюць.</verse>
				<verse number="36">I будзе гэтае харчаваньне на запас зямлі на сем гадоў голаду”.</verse>
				<verse number="37">I добрае было гэтае слова ў вачах фараона і ў вачах усіх слугаў ягоных.</verse>
				<verse number="38">I сказаў фараон слугам сваім: “Ці знойдзецца такі чалавек, як гэты, які мае ў сабе Духа Божага?”</verse>
				<verse number="39">I сказаў фараон Язэпу: “Пасьля таго, як Бог паведаміў табе ўсё гэта, няма нікога такога кемлівага і мудрага, як ты.</verse>
				<verse number="40">Ты будзеш над домам маім, і вуснаў тваіх будзе слухацца ўвесь народ мой; толькі пасадам я буду перавышаць цябе”.</verse>
				<verse number="41">I сказаў фараон Язэпу: “Глядзі, я паставіў цябе над усёю зямлёю Эгіпецкаю”.</verse>
				<verse number="42">I зьняў фараон пярсьцёнак свой з рукі сваёй, і даў яго на руку Язэпу; і апрануў яго ў адзеньне з вісону, і ўзлажыў ланцуг залаты на шыю ягоную;</verse>
				<verse number="43">I загадаў вазіць яго на другой калясьніцы сваёй, і крычалі перад ім: “Кланяйцеся!” I паставіў яго над усёй зямлёю Эгіпецкай.</verse>
				<verse number="44">I сказаў фараон Язэпу: “Я — фараон, але без цябе ніхто не падніме рукі сваёй і нагі сваёй ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай”.</verse>
				<verse number="45">I назваў фараон імя Язэпава: Цафнат-Панэах, і даў яму за жонку Аснат, дачку Паты-Пэра, сьвятара з Ону. I узьняўся Язэп над зямлёю Эгіпецкаю.</verse>
				<verse number="46">Язэпу было трыццаць гадоў, калі ён стаў перад фараонам, валадаром Эгіпту. I выйшаў Язэп ад аблічча фараона, і прайшоў па ўсёй зямлі Эгіпецкай.</verse>
				<verse number="47">I выдала зямля ў сем гадоў дабрабыту поўныя жмені [збожжа].</verse>
				<verse number="48">I зьбіраў ён усякае харчаваньне тых сямі гадоў, якія былі ў зямлі Эгіпецкай, і разьмясьціў харчаваньне ў гарадах; харчаваньне з вакалічных палёў гораду ён складаў у [кожным з] іх.</verse>
				<verse number="49">I зьбіраў Язэп збожжа, як пяску марскога, так шмат, ажно перасталі лічыць, бо не было [яму] ліку.</verse>
				<verse number="50">I ў Язэпа нарадзіліся два сыны перш, чым прыйшоў год голаду, якіх нарадзіла яму Аснат, дачка Паты-Пэра, сьвятара з Ону.</verse>
				<verse number="51">I назваў Язэп імя першароднага Манаса, бо [казаў:] “Даў мне Бог забыцца ўсе цяжкасьці мае і ўвесь дом бацькі майго”.</verse>
				<verse number="52">А імя другога назваў Эфраім, бо казаў: “Распладзіў мяне Бог у зямлі нядолі маёй”.</verse>
				<verse number="53">I мінулі сем гадоў дабрабыту, які быў у зямлі Эгіпецкай.</verse>
				<verse number="54">I пачалі сем гадоў голаду прыходзіць, як сказаў Язэп. I быў голад у-ва ўсіх краінах, але ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай быў хлеб.</verse>
				<verse number="55">I галадавала ўся зямля Эгіпецкая, і крычаў народ да фараона пра хлеб, і сказаў фараон усім Эгіпцянам: “Ідзіце да Язэпа і рабіце, што ён вам скажа”.</verse>
				<verse number="56">I быў голад на ўсім абліччы зямлі, і адчыніў Язэп усе [гумны], якія былі ў іх, і прадаваў Эгіпцянам. I павялічваўся голад ў зямлі Эгіпецкай.</verse>
				<verse number="57">I з ўсёй зямлі прыходзілі ў Эгіпет купляць у Язэпа, бо павялічваўся голад па ўсёй зямлі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="42">
				<verse number="1">I ўбачыў Якуб, што ёсьць збожжа ў Эгіпце, і сказаў Якуб сынам сваім: “Што вы паглядаеце [адзін на аднаго]?”</verse>
				<verse number="2">I сказаў: “Вось, я чуў, што ёсьць збожжа ў Эгіпце. Зыйдзіце туды і купіце для нас там, і будзем жыць, і не памрэм”.</verse>
				<verse number="3">I зыйшлі дзесяць братоў Язэпавых купіць збожжа ў Эгіпце.</verse>
				<verse number="4">А Бэн’яміна, брата Язэпа, не паслаў Якуб з братамі ягонымі, бо сказаў: “Каб не здарылася з ім няшчасьце”.</verse>
				<verse number="5">I прыйшлі сыны Ізраіля купляць збожжа разам з тымі, што прыйшлі [туды], бо быў голад у зямлі Ханаан.</verse>
				<verse number="6">А Язэп кіраваў у той зямлі, ён продаў збожжа ўсім людзям зямлі. I прыйшлі браты Язэпа, і пакланіліся яму тварам да зямлі.</verse>
				<verse number="7">I ўбачыў Язэп братоў сваіх, і пазнаў іх, і ўдаваў, што ён чужым ім, і размаўляў з імі сувора, і сказаў ім: “Адкуль вы прыйшлі?” I яны сказалі: “З зямлі Ханаан, каб купіць харчоў”.</verse>
				<verse number="8">I пазнаў Язэп братоў сваіх, а яны не пазналі яго.</verse>
				<verse number="9">I ўзгадаў Язэп сны, якія ён сьніў пра іх, і сказаў ім: “Шпегі вы, вы прыйшлі, каб агледзець голасьць зямлі гэтай”.</verse>
				<verse number="10">I сказалі яны яму: “Не, пане; і слугі твае прыйшлі купіць харчаваньне.</verse>
				<verse number="11">Усе мы — сыны аднаго чалавека, шчырыя мы. Не былі слугі твае шпегамі”.</verse>
				<verse number="12">Але ён сказаў ім: “Не, бо вы прыйшлі агледзець голасьць зямлі гэтай”.</verse>
				<verse number="13">А яны сказалі: “Дванаццаць слугаў тваіх, браты [мы]. Мы — сыны аднаго чалавека ў зямлі Ханаан, і вось, наймалодшы сёньня з бацькам нашым, а аднаго няма”.</verse>
				<verse number="14">I сказау ім Язэп: “Гэта я сказаў вам, кажучы: ‘Вы — шпегі’.</verse>
				<verse number="15">Таму будзеце выспрабаваныя. Няхай жыве фараон! Вы ня выйдзеце адгэтуль, пакуль ня прыйдзе сюды наймалодшы брат ваш.</verse>
				<verse number="16">Пашліце аднаго з вас, і няхай ён возьме брата вашага; а вы будзеце ўвязьнены. I выспрабуюцца словы вашыя, ці праўда ваша. А калі не, няхай жыве фараон! Вы — шпегі”.</verse>
				<verse number="17">I ўзяў іх пад варту на тры дні.</verse>
				<verse number="18">I сказаў ім Язэп на трэйці дзень: “Гэта зрабіце, і будзеце жывыя. Бо я баюся Бога.</verse>
				<verse number="19">Калі вы — шчырыя, адзін брат ваш застанецца ўвязьнены ў доме, у якім вы пад вартаю, а вы ідзіце, занясіце збожжа дзеля [заспакаеньня] голаду дамоў вашых.</verse>
				<verse number="20">I брата вашага малодшага прывядзіце да мяне, і спраўдзяцца словы вашыя, і вы не памраце”. I яны зрабілі так.</verse>
				<verse number="21">I казалі яны кожны брату свайму: “Сапраўды, мы вінаватыя адносна брата нашага, што мы бачылі гора душы ягонае, як ён маліў нас, але мы не паслухалі, і за тое прыйшла на нас бяда гэтая”.</verse>
				<verse number="22">I адказаў ім Рубэн, кажучы: “Ці не казаў я вам, кажучы: ‘Не грашыце супраць хлопца’, і не паслухалі вы; і вось, кроў ягоная помсьціцца”.</verse>
				<verse number="23">І яны ня ведалі, што Язэп разумее, бо паміж імі быў перакладчык.</verse>
				<verse number="24">I адвярнуўся ад іх, і плакаў. I павярнуўся да іх, і размаўляў з імі, і ўзяў з іх Сымона, і зьвязаў яго перад вачыма іхнімі.</verse>
				<verse number="25">I загадаў Язэп, каб напоўнілі мяхі іхнія збожжам, і вярнулі срэбра іхняе кожнаму ў мех ягоны, і далі ім ежу на дарогу. I зрабілі ім гэтак.</verse>
				<verse number="26">І яны ўсклалі збожжа сваё на аслоў сваіх, і пайшлі адтуль.</verse>
				<verse number="27">I разьвязаў адзін [з іх] мех свой, каб пакарміць асла свайго на папасе; і ўбачыў срэбра сваё, і вось, яно ў адтуліне мяха ягонага.</verse>
				<verse number="28">I сказаў ён братам сваім: “Вярнулі срэбра маё, і вось, яно ў мяху маім”. I затрывожылася сэрца іхняе, і яны задрыжэлі, кажучы адзін аднаму: “Што гэта зрабіў нам Бог?”</verse>
				<verse number="29">I прыйшлі яны да Якуба, бацькі свайго, ў зямлю Ханаан, і распавялі яму ўсё, што здарылася з імі, кажучы:</verse>
				<verse number="30">“Гаварыў гэты чалавек, пан зямлі той, з намі сувора, і меў нас за шпегаў у зямлі той.</verse>
				<verse number="31">I сказалі мы яму: “Шчырыя мы, мы не былі шпегамі.</verse>
				<verse number="32">Нас дванаццаць братоў, сыны бацькі нашага; аднаго няма, а малодшы сёньня з бацькам нашым у зямлі Ханаанскай”.</verse>
				<verse number="33">I сказаў гэты чалавек, пан зямлі той: “З гэтага я даведаюся, што вы шчырыя: аднаго брата вашага пакіньце ў мяне, а вы вазьміце збожжа дзеля [заспакаеньня] голаду дамоў вашых і ідзіце.</verse>
				<verse number="34">I прывядзіце да мяне малодшага брата вашага; і я даведаюся, што вы ня шпегі, але шчырыя вы. Брата вашага аддам вам, і вы будзеце падарожнічаць у зямлі гэтай”.</verse>
				<verse number="35">I сталася, калі яны высыпалі мяхі свае, вось, у кожнага капшук са срэбрам ягоным ў мяху ягоным. I ўбачылі яны капшукі са срэбрам сваім, яны і бацька іхні, і спалохаліся.</verse>
				<verse number="36">I сказаў ім Якуб, бацька іхні: “Вы пазбавілі мяне дзяцей. Язэпа няма; і Сымона няма, і Бэн’яміна [хочаце] ўзяць. Усё гэта на мяне прыйшло!”</verse>
				<verse number="37">I сказаў Рубэн бацьку свайму: “Забі двух сыноў маіх, калі я не прывяду яго да цябе. Аддай яго ў рукі мае, і я вярну яго табе”.</verse>
				<verse number="38">А ён сказаў: “Ня зыйдзе сын мой з вамі; бо брат ягоны памёр, і ён адзін застаўся! Калі здарыцца з ім няшчасьце ў дарозе, у якую вы пойдзеце, вы зьвядзеце сівізну маю са смуткам у апраметную”.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="43">
				<verse number="1">А голад цяжыў на зямлі.</verse>
				<verse number="2">I сталася, што яны скончылі есьці збожжа, якое прывезьлі з Эгіпту, і сказаў ім бацька іхні: “Вярніцеся, купіце нам трохі харчаваньня”.</verse>
				<verse number="3">I сказаў яму Юда, кажучы: “Той чалавек сувора папярэдзіў нас, кажучы: ‘Ня ўбачыце аблічча майго, калі ня [будзе] брат ваш з вамі’.</verse>
				<verse number="4">Калі згаджаешся паслаць брата нашага з намі, зыйдзем і купім табе харчаваньне.</verse>
				<verse number="5">А калі не пашлеш, ня зыйдзем, бо той чалавек сказаў нам: ‘Ня ўбачыце аблічча майго, калі ня [будзе] брат ваш з вамі’”.</verse>
				<verse number="6">I сказаў Ізраіль: “Навошта вы зрабілі мне ліха, сказаўшы таму чалавеку, што ў вас ёсьць яшчэ брат?”</verse>
				<verse number="7">І сказалі яны: «Пытаючыся, распытаваў гэты чалавек пра нас, пра сям’ю нашую, кажучы: ‘Ці яшчэ бацька ваш жывы? Ці ёсьць у вас брат?’ І мы адказвалі яму паводле гэтых словаў. Ці маглі мы ведаць, што ён скажа: ‘Прывядзіце брата вашага’».</verse>
				<verse number="8">I сказаў Юда Ізраілю, бацьку свайму: “Пашлі гэтага хлопца са мною; і мы ўстанем, і пойдзем, і будзем жыць, і не памром, і мы, і ты, і дзеці нашыя.</verse>
				<verse number="9">Я паручаюся за яго, з рукі маёй будзеш вымагаць яго. Калі я не прывяду яго да цябе і не пастаўлю перад абліччам тваім, буду я грэшны перад табою на ўсё жыцьцё.</verse>
				<verse number="10">Бо калі б мы не затрымліваліся, дык цяпер мы б ужо вярнуліся двойчы”.</verse>
				<verse number="11">I сказаў ім Ізраіль, бацька іхні: “Калі так, тады зрабіце вось што: вазьміце пладоў зямлі ў мяхі вашыя і занясіце гэтаму чалавеку дар, трохі бальзаму, і трохі мёду, і пахнідлы, і ладан, і фісташкі, і мігдалы.</verse>
				<verse number="12">I срэбра падвойна вазьміце ў рукі вашыя, і срэбра, якое назад [паложана] ў адтуліны мяхоў вашых, вярніце рукамі сваімі, можа, гэта памылка.</verse>
				<verse number="13">I брата вашага бярыце, і, устаўшы, вярніцеся да чалавека таго.</verse>
				<verse number="14">А Бог Усемагутны няхай дасьць вам ласку перад абліччам таго чалавека, і ён выпусьціць вам другога брата вашага і Бэн’яміна. А я, калі маю пазбыцца дзяцей, пазбудуся”.</verse>
				<verse number="15">I ўзялі мужы гэтыя дары свае, і срэбра падвойнае ўзялі ў рукі свае, і Бэн’яміна, і ўсталі, і зыйшлі ў Эгіпет, і сталі перад Язэпам.</verse>
				<verse number="16">I ўбачыў Язэп з імі Бэн’яміна, і сказаў загадчыку дому свайго: “Увядзі гэтых мужоў у дом, і зарэж, што можна зарэзаць, і прыгатуй, бо са мною будуць есьці гэтыя мужы апоўдні”.</verse>
				<verse number="17">I зрабіў той чалавек так, як сказаў Язэп, і ўвёў той чалавек мужоў гэтых у дом Язэпа.</verse>
				<verse number="18">I баяліся мужы гэтыя, што прывялі іх у дом Язэпа, і казалі: “Гэта з прычыны срэбра, вернутага ўперад у мяхі нашыя, прывялі нас, каб накінуцца на нас, і напасьці на нас, і ўзяць у няволю нас, і аслоў нашых”.</verse>
				<verse number="19">I наблізіліся яны да чалавека, які быў над домам Язэпа, і гаварылі з ім ля ўваходу ў дом,</verse>
				<verse number="20">і сказалі: “Паслухай, пане мой! Прыходзячы, прыходзілі мы [сюды] ўперад купіць харчаваньне.</verse>
				<verse number="21">I сталася, як мы прыйшлі на папас, і разьвязалі мяхі свае, і вось, срэбра кожнага ў адтуліне мяха ягонага, срэбра нашае паводле вагі сваёй, і мы вяртаем яго рукамі сваімі.</verse>
				<verse number="22">I срэбра іншае мы прынесьлі ў руках сваіх, каб купіць харчаваньне. Мы ня ведаем, хто паклаў срэбра нашае ў мяхі нашыя”.</verse>
				<verse number="23">А ён сказаў: “Супакой вам! Ня бойцеся! Бог ваш і Бог бацькі вашага даў вам скарб у мяхах вашых. Вашае срэбра прыйшло да мяне”. I вывеў да іх Сымона.</verse>
				<verse number="24">I ўвёў чалавек той мужоў гэтых у дом Язэпа, і даў вады, і яны абмылі ногі свае; і даў корм аслам іхнім.</verse>
				<verse number="25">I яны прыгатавалі дары да прыходу Язэпа апоўдні, бо чулі, што там яны будуць есьці хлеб.</verse>
				<verse number="26">I прыйшоў Язэп у дом, і яны прынесьлі яму ў дом дары, якія ў руках іхніх, і пакланіліся яму да зямлі.</verse>
				<verse number="27">І ён спытаўся ў іх пра супакой, і сказаў: “Ці добра маецца бацька ваш стары, пра якога вы распавядалі? Ці ён яшчэ жыве?”</verse>
				<verse number="28">I сказалі яны: “Мае супакой слуга твой, бацька наш, ён яшчэ жыве”. I схіліліся, і, пакланяючыся, пакланіліся.</verse>
				<verse number="29">I ўзьняў ён вочы свае, і ўбачыў Бэн’яміна, брата свайго, сына маці сваёй, і сказаў: “Ці гэта брат ваш наймалодшы, пра якога вы распавядалі мне?” I сказаў: “Бог няхай зьмілуецца над табою, сыне мой”.</verse>
				<verse number="30">I хутка выйшаў Язэп, бо ўзгарэліся пачуцьці ягоныя да брата ягонага, і ён шукаў [месца, каб] плакаць; і ўвайшоў у пакой, і плакаў там.</verse>
				<verse number="31">I абмыў ён аблічча сваё, і выйшаў, і апанаваў сябе, і сказаў: “Пастаўце хлеб”.</verse>
				<verse number="32">I паставілі яму асобна, і ім асобна, і Эгіпцянам, якія елі з ім, асобна, бо Эгіпцяне ня могуць есьці з Гебраямі хлеб, бо гэта агіда для Эгіпту.</verse>
				<verse number="33">I селі яны перад ім, першародны паводле першароднасьці сваёй, і наймалодшы паводле маладосьці сваёй, і зьдзіўляліся гэтыя мужы, [гледзячы] адзін на аднаго.</verse>
				<verse number="34">I падалі стравы ад яго аблічча для іх. I была страва для Бэн’яміна большая, чым стравы кажнага з іх у пяць разоў. I яны пілі, і ўпіліся з ім.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="44">
				<verse number="1">I загадаў Язэп загадчыку дому свайго, кажучы: “Напоўні мяхі гэтых мужоў харчамі, колькі яны могуць несьці, і палажы срэбра кожнага ў адтуліну мяха ягонага;</verse>
				<verse number="2">А келіх мой, келіх срэбны, палажы ў адтуліну мяха наймалодшага, і срэбра за збожжа ягонае”. I ён зрабіў паводле слова Язэпа, якое той сказаў.</verse>
				<verse number="3">Раніцаю разьвіднела, і гэтых мужоў выправілі, іх і аслоў іхніх.</verse>
				<verse number="4">Яны выйшлі з гораду, не адыйшлі далёка, і Язэп сказаў загадчыку дому свайго: “Устань, ганіся за тымі людзьмі, і дагоніш іх, і скажаш ім: ‘Чаму вы адплацілі ліхам за дабро?</verse>
				<verse number="5">Ці ж ня гэта той келіх, з якога п’е пан мой, і прадказваючы, прадказвае на ім? Ліха вы ўчынілі, гэтак зрабіўшы’”.</verse>
				<verse number="6">І ён дагнаў іх і прамовіў ім гэтыя словы.</verse>
				<verse number="7">А яны сказалі: “Навошта пане мой кажа такія словы? Далёкія слугі твае, каб ўчыніць гэткія рэчы.</verse>
				<verse number="8">Тое срэбра, якое мы знайшлі ў адтулінах мяхоў сваіх, мы зьвярнулі табе з зямлі Ханаан. Як жа мелі мы красьці з дому гаспадара твайго срэбра альбо золата?</verse>
				<verse number="9">У каго са слугаў тваіх будзе знойдзена гэта, той няхай памрэ, а мы таксама станем нявольнікамі пана майго”.</verse>
				<verse number="10">І ён сказаў: “Дык цяпер няхай будзе паводле словаў вашых. У каго будзе знойдзена гэта, той стане мне нявольнікам, а вы будзеце нявінныя”.</verse>
				<verse number="11">І яны пасьпяшаліся, і зьнялі кожны мех свой на зямлю, і разьвязалі кожны мех свой.</verse>
				<verse number="12">А ён шукаў, пачаў ад найстарэйшага і скончыў наймалодшым; і знайшоў келіх ў мяху Бэн’яміна.</verse>
				<verse number="13">I разарвалі яны адзеньні свае, і ўсклалі [мяхі] кожны на асла свайго, і вярнуліся ў горад.</verse>
				<verse number="14">I прыйшлі Юда і браты ягоныя ў дом Язэпа, і ён яшчэ быў там, і ўпалі перад абліччам яго на зямлю.</verse>
				<verse number="15">I сказаў ім Язэп: “Што за ўчынак гэта вы ўчынілі? Ці ж вы ня ведалі, што, прадказваючы, прадказвае такі чалавек, як я?”</verse>
				<verse number="16">I сказаў Юда: “Што нам сказаць, пане мой? Што нам гаварыць і як нам апраўдвацца? Бог знайшоў правіну слугаў тваіх. Вось, мы — нявольнікі пана майго, і мы, і той, у чыіх руках быў знойдзены келіх”.</verse>
				<verse number="17">I сказаў [Язэп]: “Далёка ад мяне, каб я ўчыніў гэта. Той чалавек, у руках якога знойдзены келіх, ён будзе маім нявольнікам, а вы ўзыходзьце ў супакоі да бацькі свайго”.</verse>
				<verse number="18">I наблізіўся да яго Юда, і сказаў: “Паслухай, пане мой, няхай скажа, прашу, слуга твой слова ў вушы пана свайго, і няхай не распальваецца гнеў твой на слугу твайго, бо ты — як сам фараон.</verse>
				<verse number="19">Пан мой пытаўся ў слугаў сваіх, кажучы: ‘Ці ёсьць у вас бацька альбо брат?’</verse>
				<verse number="20">І мы сказалі пану нашаму: ‘Ёсьць у нас бацька стары і дзіця старасьці [ягонае] малое, а брат ягоны памёр, і ён адзін застаўся па маці сваёй, і бацька ягоны любіць яго’.</verse>
				<verse number="21">I ты сказаў слугам тваім: ‘Прывядзіце яго да мяне, і я зьвярну вока маё на яго’.</verse>
				<verse number="22">І мы сказалі пану майму: ‘Ня можа хлопец пакінуць бацьку свайго; і калі ён пакіне бацьку свайго, дык той памрэ’.</verse>
				<verse number="23">I сказаў ты слугам тваім: ‘Калі ня прыйдзе брат ваш наймалодшы з вамі, не дазволю вам больш бачыць аблічча маё’.</verse>
				<verse number="24">I сталася, што мы ўзыйшлі да слугі твайго, бацькі майго, і пераказалі яму словы пана майго.</verse>
				<verse number="25">I сказаў бацька наш: ‘Вярніцеся, купіце нам трохі харчаваньня’.</verse>
				<verse number="26">I мы сказалі: ‘Ня можам зыйсьці. Калі будзе з намі брат наш наймалодшы, мы зыйдзем, бо ня зможам убачыць аблічча таго чалавека, калі брата нашага наймалодшага ня будзе з намі’.</verse>
				<verse number="27">I сказаў нам слуга твой, бацька наш: ‘Вы ведаеце, што двух нарадзіла мне жонка мая.</verse>
				<verse number="28">I адыйшоў адзін ад мяне, і я сказаў: ‘Напэўна, ён разьдзёрты [дзікім зьверам]’, і я ня бачыў яго дагэтуль.</verse>
				<verse number="29">І возьмеце таксама гэтага ад аблічча майго, і здарыцца з ім няшчасьце, і завядзіцё вы сівізну маю у горы ў апраметную’.</verse>
				<verse number="30">І цяпер, як я прыйду да слугі твайго, бацькі майго, і хлопца няма з намі, а душа ягоная прывязана да душы ягонай.</verse>
				<verse number="31">I станецца, што ён убачыць, што няма хлапца, і памрэ, і зьвядуць слугі твае сівізну слугі твайго, бацькі нашага, са смуткам у апраметную.</verse>
				<verse number="32">Бо слуга твой паручыўся за хлопца перад бацькам сваім, кажучы: ‘Калі не прывяду яго да цябе, буду грэшны перад бацькам сваім на ўсе дні’.</verse>
				<verse number="33">I цяпер, прашу, няхай застанецца слуга твой замест хлопца нявольнікам пана майго, а хлопец няхай пойдзе з братамі сваімі.</verse>
				<verse number="34">Бо як я прыйду да бацькі майго, а хлопца ня будзе са мною? Няхай ня ўбачу я ліха, якое спаткае бацька мой”.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="45">
				<verse number="1">I ня мог Язэп больш вытрываць пры ўсіх, што стаялі каля яго, і закрычаў: “Вывядзіце ўсіх людзей ад мяне!” I не застаўся ніхто пры ім, калі Язэп адкрыўся братам сваім.</verse>
				<verse number="2">I голасна заплакаў, і пачулі Эгіпцяне, і пачуў дом фараона.</verse>
				<verse number="3">I сказаў Язэп братам сваім: “Я — Язэп! Ці бацька мой яшчэ жывы?” I не маглі браты ягоныя адказаць яму, бо напалохаліся перад абліччам ягоным.</verse>
				<verse number="4">I сказаў Язэп братам сваім: “Наблізьцеся, калі ласка, да мяне”. Яны наблізіліся. І ён сказаў: “Я — Язэп, брат ваш, якога вы прадалі ў Эгіпет.</verse>
				<verse number="5">Але цяпер не сумуйце, і няхай ня будзе жалю ў вачах вашых, што вы прадалі мяне сюды, бо дзеля захаваньня жыцьця паслаў мяне Бог перад вамі;</verse>
				<verse number="6">Бо вось, два гады голаду на зямлі, і яшчэ пяць гадоў, у якія нельга будзе ані араць, ані жаць.</verse>
				<verse number="7">I паслаў мяне Бог перад вамі, каб пакінуць з вас рэшту на зямлі і захаваць жыцьцё вашае збаўленьнем вялікім.</verse>
				<verse number="8">I цяпер ня вы паслалі мяне сюды, але Бог, і Ён паставіў мяне як бацьку фараону і як пана ў-ва ўсім доме ягоным, і я кірую ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай.</verse>
				<verse number="9">Пасьпяшайцеся, і ўзыйдзіце да бацькі майго, і скажыце яму: “Гэтак сказаў сын твой, Язэп: “Бог паставіў мяне панам над усім Эгіптам. Прыйдзі да мяне, не марудзь.</verse>
				<verse number="10">I будзеш жыць у зямлі Гашэн; і будзеш блізка каля мяне, ты, і сыны твае, і сыны сыноў тваіх, і авечкі твае, і валы твае, і ўсё, што тваё.</verse>
				<verse number="11">I я буду карміць цябе там, бо яшчэ пяць гадоў голаду, каб не згалеў ты, і дом твой, і ўсё, што тваё”.</verse>
				<verse number="12">I вось, бачаць вочы вашыя, і вочы брата майго Бэн’яміна, што вусны мае прамаўляюць да вас.</verse>
				<verse number="13">I распавядзіце бацьку майму пра ўсю славу маю ў Эгіпце і пра ўсё, што вы бачылі; і пасьпяшайцеся, і прывядзіце бацьку майго сюды”.</verse>
				<verse number="14">I ўпаў ён на шыю Бэн’яміну, брату свайму, і плакаў; і Бэн’ямін плакаў на шыі ягонай.</verse>
				<verse number="15">I цалаваў ён усіх братоў сваіх, і плакаў над імі. I потым размаўлялі з ім браты ягоныя.</verse>
				<verse number="16">I пачулі вестку ў доме фараона, якая казала: “Прыйшлі браты Язэпа”. І добра гэта было ў вачах фараона і ў вачах слугаў ягоных.</verse>
				<verse number="17">I сказаў фараон Язэпу: “Скажы братам сваім: “Зрабіце гэтак: абладуйце [збожжам] жывёлу сваю, і ідзіце, і прыйдзіце ў зямлю Ханаан,</verse>
				<verse number="18">і вазьміце бацьку свайго, і сем’і свае, і прыйдзіце да мяне; і я дам вам добрую зямлю Эгіпту, і вы будзеце есьці тлустасьць зямлі гэтай”.</verse>
				<verse number="19">А ты загадаеш: “Зрабіце гэтак: вазьміце сабе з зямлі Эгіпецкае вазы для дзяцей вашых і жонак вашых, і вазьміце бацьку вашага, і прыходзьце.</verse>
				<verse number="20">I вочы вашыя няхай не шкадуюць прыладаў вашых, бо дабро ўсёй зямлі Эгіпецкай — для вас”.</verse>
				<verse number="21">I зрабілі так сыны Ізраіля. I даў ім Язэп вазы паводле загаду фараона, і даў ім сілкаваньня на дарогу.</verse>
				<verse number="22">І ўсім, кожнаму з іх, ён даў зьмену адзеньня, а Бэн’яміну даў трыста срэбнікаў і пяць зьменаў адзеньня.</verse>
				<verse number="23">А для бацькі свайго паслаў дзесяць аслоў, абладаваных даброцьцямі з Эгіпту, і дзесяць асьліцаў, абладаваных збожжам і хлебам, і ежаю для бацькі свайго на дарогу.</verse>
				<verse number="24">I адаслаў ён братоў сваіх, і яны пайшлі. I сказаў ім: “Не сварыцеся ў дарозе”.</verse>
				<verse number="25">I ўзыйшлі яны з Эгіпту, і прыйшлі ў зямлю Ханаан да Якуба, бацькі свайго.</verse>
				<verse number="26">I паведамілі яму, кажучы: “Яшчэ жывы Язэп, і ён кіруе ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай”. I не ўзварухнулася сэрца ягонае, бо ён не паверыў ім.</verse>
				<verse number="27">I прамовілі яму ўсе словы Язэпа, якія ён прамовіў ім, і ўбачыў ён вазы, якія прыслаў Язэп, каб прывезьці яго, і ажыў дух Якуба, бацькі іхняга.</verse>
				<verse number="28">I сказаў Ізраіль: “Досыць! Яшчэ жыве Язэп, сын мой! Пайду і ўбачу яго, перш, чым памру”.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="46">
				<verse number="1">I вырушыў Ізраіль у дарогу, і ўсё, што ў яго, і прыйшоў у Бэер-Шэву, і ахвяраваў ахвяры Богу бацькі свайго Ісаака.</verse>
				<verse number="2">I сказаў Бог Ізраілю ў відзежы начным, і сказаў: “Якубе! Якубе!” А ён сказаў: “Вось я”.</verse>
				<verse number="3">I сказаў: “Я — Бог, Бог бацькі твайго! Ня бойся зыйсьці ў Эгіпет, бо Я зраблю цябе там народам вялікім.</verse>
				<verse number="4">Я зыйду з табою ў Эгіпет, і Я, выводзячы, таксама вывяду цябе [адтуль]. I Язэп паложыць руку сваю на вочы твае”.</verse>
				<verse number="5">I падняўся Якуб з Бэер-Шэвы; і павезьлі сыны Ізраіля Якуба, бацьку свайго, і дзяцей сваіх, і жонак сваіх на вазах, якія паслаў фараон, каб прывезьці яго.</verse>
				<verse number="6">I ўзялі яны статак свой і маёмасьць сваю, якую прыдбалі ў зямлі Ханаан, і прыйшлі ў Эгіпет Якуб і ўсё насеньне ягонае з ім.</verse>
				<verse number="7">Сыноў сваіх і сыноў сыноў сваіх з сабою, і дочак сваіх і дочак сыноў сваіх, і ўсё насеньне сваё прывёў ён з сабою ў Эгіпет.</verse>
				<verse number="8">I вось імёны сыноў Ізраіля, што прыйшлі ў Эгіпет: Якуб і сыны ягоныя. Першародны Якуба Рубэн.</verse>
				<verse number="9">I сыны Рубэна: Ханох і Пальлю, і Хецрон, і Кармі.</verse>
				<verse number="10">I сыны Сымона: Емуэль і Ямін, і Агад, і Якін, і Цахар, і Шаўль, сын Хананейкі.</verse>
				<verse number="11">I сыны Левія: Гершон, Кегат і Мерары.</verse>
				<verse number="12">А сыны Юды: Ер, і Анан, і Шэля, і Пэрэс, і Зарах. І памерлі Ер і Анан у зямлі Ханаан. I былі сыны Пэрэса: Хецрон і Хамуль.</verse>
				<verse number="13">I сыны Ісахара: Тола і Пува, і Ёў, і Шымрон.</verse>
				<verse number="14">I сыны Завулёна: Сэрэд, і Элён, і Яхлеэль.</verse>
				<verse number="15">Гэта сыны Леі, якіх яна нарадзіла Якубу ў Падан-Араме, і [яшчэ] Дзіну, дачку ягоную. Усіх душаў сыноў ягоных і дочак ягоных — трыццаць тры.</verse>
				<verse number="16">I сыны Гада: Цыф’ён і Хагі, Шуні і Эцбон, Еры і Ароды, і Ар’элі.</verse>
				<verse number="17">А сыны Асэра: Імна, і Ішва, і Ішві і Бэрыя, і Сэрах, сястра іхняя. А сыны Бэрыі: Хевер і Малхіэль.</verse>
				<verse number="18">Гэта сыны Зільпы, якую даў Лаван Леі, дачцэ сваёй. Яна нарадзіла іх Якубу шаснаццаць душаў.</verse>
				<verse number="19">Сыны Рахелі, жонкі Якуба: Язэп і Бэн’ямін.</verse>
				<verse number="20">I нарадзіліся ў Язэпа ў зямлі Эгіпецкай Манаса і Эфраім, якіх нарадзіла яму Аснат, дачка Паты-Пэра, сьвятара з Ону.</verse>
				<verse number="21">А сыны Бэн’яміна: Бэла і Бэкер, і Ашбэль, Гера і Нааман, Эхі і Рош, Мупім і Хупім, і Ард.</verse>
				<verse number="22">Гэта сыны Рахелі, якіх яна нарадзіла Якубу, усіх душаў — чатырнаццаць.</verse>
				<verse number="23">А сыны Дана: Хушым.</verse>
				<verse number="24">Сыны Нэфталі: Яхцээль і Гуні, і Ецэр, і Шылем.</verse>
				<verse number="25">Гэта сыны Більгі, якую даў Лаван дачцэ сваёй Рахелі. Яна нарадзіла іх Якубу, усіх душаў —сем.</verse>
				<verse number="26">Усяго душаў, што прыйшлі з Якубам у Эгіпет, якія выйшлі са сьцёгнаў ягоных, акрамя жонак сыноў Якуба, усіх душаў — шэсьцьдзесят шэсьць.</verse>
				<verse number="27">А сыноў Язэпа, якія нарадзіліся яму ў Эгіпце, — дзьве душы. Усяго душаў з дому Якуба прыйшло ў Эгіпет семдзясят.</verse>
				<verse number="28">I паслаў ён Юду перад сабою да Язэпа, каб той скіраваў аблічча яго на Гашэн. I прыйшлі ў зямлю Гашэн.</verse>
				<verse number="29">I запрог Язэп калясьніцу сваю, і ўзыйшоў насустрач Ізраілю, бацьку свайму, у Гашэн, і паказаўся яму, і ўпаў на шыю ягоную, і плакаў на шыі ягонай зноў.</verse>
				<verse number="30">I сказаў Ізраіль Язэпу: “Магу паміраць я гэтым разам, як убачыў аблічча тваё, бо ты яшчэ жывы”.</verse>
				<verse number="31">I сказаў Язэп братам сваім і дому бацькі свайго: “Я пайду і паведамлю фараону, і скажу яму: “Браты мае і дом бацькі майго, якія былі ў зямлі Ханаан, прыйшлі да мяне.</verse>
				<verse number="32">Гэтыя людзі — пастухі авечак, бо яны гадавалі статак. І авечак сваіх, і валоў сваіх, і ўсё, што ў іх, яны прывялі”.</verse>
				<verse number="33">I станецца, калі фараон пакліча вас і скажа: “Які занятак ваш?”</verse>
				<verse number="34">вы скажаце: “Гадавалі статак слугі твае, з маленства нашага і дагэтуль, і мы, і бацькі нашыя”, каб вы пасяліліся ў зямлі Гашэн, бо брыдзяцца Эгіпцяне кожным пастухом авечак”.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="47">
				<verse number="1">І прыйшоў Язэп, і паведаміў фараону, і сказаў: “Бацька мой, і браты мае, і авечкі іхнія, і валы іхнія, і ўсё, што ў іх, прыйшлі з зямлі Ханаан, і вось, яны ў зямлі Гашэн”.</verse>
				<verse number="2">I з-паміж братоў сваіх ён узяў пяць чалавек і паставіў іх перад фараонам.</verse>
				<verse number="3">I сказаў фараон братам ягоным: “Які ваш занятак?” І яны сказалі фараону: “Пастухі авечак слугі твае, і мы, і бацькі нашыя”.</verse>
				<verse number="4">I сказалі яны фараону: “Вандраваць у зямлі гэтай мы прыйшлі, бо няма пашы для авечак слугаў тваіх, бо вялікі голад у зямлі Ханаан. І цяпер, просім, дазволь пасяліцца слугам тваім у зямлі Гашэн”.</verse>
				<verse number="5">I сказаў фараон Язэпу, кажучы: “Бацька твой і браты твае прыйшлі да цябе.</verse>
				<verse number="6">Зямля Эгіпецкая перад абліччам тваім. У найлепшым месцы зямлі пасялі бацьку свайго і братоў сваіх. Няхай жывуць яны ў зямлі Гашэн. I калі ведаеш, што ёсьць паміж імі здольныя людзі, пастаў іх даглядчыкамі над статкамі, якія ў мяне”.</verse>
				<verse number="7">I прывёў Язэп Якуба, бацьку свайго, і паставіў яго перад абліччам фараона. І дабраславіў Якуб фараона.</verse>
				<verse number="8">I сказаў фараон Якубу: “Колькі дзён [маюць] гады жыцьця твайго?”</verse>
				<verse number="9">I сказаў Якуб фараону: “Дзён гадоў вандраваньня майго — сто трыццаць гадоў. Кароткія і ліхія былі дні гадоў жыцьця майго, і не дасягнулі яны да дзён гадоў жыцьця бацькоў маіх у днях вандраваньня іхняга”.</verse>
				<verse number="10">I дабраславіў Якуб фараона, і выйшаў ад аблічча фараона.</verse>
				<verse number="11">I пасяліў Язэп бацьку свайго і братоў сваіх, і даў ім уласнасьць у зямлі Эгіпецкай, у найлепшай частцы зямлі той, у зямлі Рамсэс, як загадаў фараон.</verse>
				<verse number="12">I жывіў Язэп бацьку свайго і братоў сваіх, і ўвесь дом бацькі свайго хлебам адпаведна [ліку] дзяцей.</verse>
				<verse number="13">А хлеба не было на ўсёй зямлі, бо голад быў вельмі цяжкі, і была вычарпаная зямля Эгіпецкая і зямля Ханаанская з прычыны голаду.</verse>
				<verse number="14">I сабраў Язэп усё срэбра, якое знайшлося ў зямлі Эгіпецкай і ў зямлі Ханаанскай, за збожжа, якое куплялі, і прынёс Язэп срэбра ў дом фараона.</verse>
				<verse number="15">I скончылася срэбра ў зямлі Эгіпецкай і ў зямлі Ханаанскай. I прыйшоў увесь Эгіпет да Язэпа, кажучы: “Дай нам хлеба! Навошта мы маем памерці перад табою, бо скончылася срэбра”.</verse>
				<verse number="16">І сказаў Язэп: “Дайце статак ваш, і я буду даваць вам за статак ваш, калі скончылася срэбра”.</verse>
				<verse number="17">I яны прыводзілі статак свой да Язэпа, і даваў ім Язэп хлеб за коней, і за статкі авечак, і за статкі валоў, і за аслоў; і жывіў іх хлебам за ўвесь статак іхні ў той год.</verse>
				<verse number="18">I скончыўся той год; і прыйшлі да яго у наступным годзе, і сказалі яму: “Ня ўтоім ад пана нашага, што скончылася срэбра, і статкі скаціны нашай — у пана нашага. Не засталося нічога ў нас перад абліччам пана нашага, акрамя целаў нашых і грунтоў нашых.</verse>
				<verse number="19">Навошта маем памерці перад вачыма тваімі, і мы, і грунты нашыя? Купі нас і грунты нашыя за хлеб; і будзем мы і грунты нашыя нявольнікамі фараона, а ты дай нам зерня, і мы будзем жыць, і не памрэм, і грунты не спусьцеюць”.</verse>
				<verse number="20">I набыў Язэп усе грунты ў Эгіпце для фараона, бо прадалі Эгіпцяне кожны поле сваё, бо прыціснуў іх голад. I зямля стала фараонавай.</verse>
				<verse number="21">А народ ён перавёў у гарады ад [аднаго] канца мяжы Эгіпту аж да [другога] канца яго.</verse>
				<verse number="22">Толькі грунты сьвятароў не набыў, бо частка сьвятароў [была] ад фараона, і яны жывіліся са сваёй часткі, якую даў ім фараон; таму яны і не прадалі грунты свае.</verse>
				<verse number="23">I сказаў Язэп народу: “Вось, я купіў сёньня вас і грунты вашыя для фараона. Вось вам зерне, і засявайце зямлю.</verse>
				<verse number="24">І калі будзе жніво, давайце пятую частку фараону, а чатыры часткі застануцца вам засеяць поле і на харчаваньне вам і тым, хто ў дамах вашых, і на харчаваньне дзецям вашым”.</verse>
				<verse number="25">А яны сказалі: “Ты захаваў нам жыцьцё. Няхай мы знойдзем ласку ў вачах пана нашага, і будзем слугамі фараону”.</verse>
				<verse number="26">I паставіў гэта Язэп як пастанову, якая дагэтуль у зямлі Эгіпецкай, што для фараона пятая частка [ураджаю], толькі грунты сьвятароў [належаць] ім самім, ня сталі яны фараонавымі.</verse>
				<verse number="27">I жыў Ізраіль у зямлі Эгіпецкай, у зямлі Гашэн, і мелі ўласнасьць у ёй, і пладзіліся, і памножыліся вельмі.</verse>
				<verse number="28">I жыў Якуб у зямлі Эгіпецкай сямнаццаць гадоў; і было дзён Якуба, гадоў жыцьця ягонага — сто сорак сем гадоў.</verse>
				<verse number="29">I наблізіліся дні Ізраілю, каб памерці, і паклікаў ён сына свайго Язэпа, і сказаў яму: “Калі я знайшоў ласку ў вачах тваім, прашу, палажы руку сваю пад сьцягно маё і зрабі мне міласэрнасьць і праўду, што не пахаваеш мяне ў Эгіпце.</verse>
				<verse number="30">Але буду я ляжаць з бацькамі сваімі. Вынясі мяне з Эгіпту і пахавай мяне ў магіле іхняй”. I той сказаў: “Зраблю паводле слова твайго”.</verse>
				<verse number="31">I сказаў [Якуб]: “Прысягні мне”. I прысягнуў яму. I схіліўся Ізраіль на верх ложка.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="48">
				<verse number="1">I сталася пасьля падзеяў гэтых: і сказалі Язэпу: “Вось, бацька твой хворы”. I ён узяў двух сыноў сваіх з сабою, Манасу і Эфраіма.</verse>
				<verse number="2">I паведамілі Якубу, і сказалі: “Вось, сын твой Язэп прыйшоў да цябе”. I сабраў сілы Ізраіль, і сеў на ложку.</verse>
				<verse number="3">I сказаў Якуб Язэпу: “Бог Усемагутны зьявіўся мне ў Люзе, у зямлі Ханаан, і дабраславіў мяне,</verse>
				<verse number="4">і сказаў мне: “Вось, Я зраблю цябе плодным, і памножу цябе, і дам табе [быць] зграмаджэньнем народаў, і дам зямлю гэтую насеньню твайму пасьля цябе на ўласнасьць вечную”.</verse>
				<verse number="5">I цяпер два сыны твае, што нарадзіліся табе ў зямлі Эгіпецкай, да прыходу майго да цябе ў Эгіпет, яны — мае; Эфраім і Манаса, як Рубэн і Сымон, будуць мае.</verse>
				<verse number="6">А нашчадкі твае, якія ты нарадзіў пасьля іх, будуць твае. Паводле імёнаў братоў сваіх будуць яны называцца у спадчыне сваёй.</verse>
				<verse number="7">А ў мяне, калі я прыйшоў з Падану, памерла ў мяне Рахель у зямлі Ханаан, у дарозе, калі яшчэ заставалася кіўра зямлі, каб дайсьці да Ефраты, і я пахаваў яе там, пры дарозе ў Ефрату, гэта значыць Бэтлеем”.</verse>
				<verse number="8">I ўбачыў Ізраіль сыноў Язэпа, і сказаў: “Хто яны?”</verse>
				<verse number="9">I сказаў Язэп бацьку свайму: “Яны — сыны мае, якіх Бог даў мне тут”. I сказаў [Якуб]: “Вазьмі, прашу, іх да мяне, і я дабраслаўлю іх”.</verse>
				<verse number="10">А вочы Ізраіля сталі цяжкія ад старасьці, ня мог ён бачыць. I наблізіў іх да яго, і ён пацалаваў іх, і абняў іх.</verse>
				<verse number="11">I сказаў Ізраіль Язэпу: “Я не спадзяваўся ўбачыць аблічча тваё, і вось, Бог даў мне ўбачыць насеньне тваё”.</verse>
				<verse number="12">I адвёў іх Язэп ад каленяў ягоных, і пакланіўся яму абліччам сваім да зямлі.</verse>
				<verse number="13">I ўзяў Язэп іх абодвух, Эфраіма правіцай сваёю, леваруч Ізраіля, а Манасу — лявіцай сваёю, праваруч Ізраіля, і наблізіўся да яго.</verse>
				<verse number="14">I выцягнуў Ізраіль правіцу сваю, і палажыў на галаву Эфраіма, а ён быў малодшы, а лявіцу сваю — на галаву Манасы, скрыжаваў рукі свае, бо Манаса быў першародны.</verse>
				<verse number="15">I дабраславіў Язэпа, і сказаў: “Бог, перад абліччам Якога хадзілі бацькі мае, Абрагам і Ісаак, Бог, Які пасьвіў мяне ад [моманту], як я існую, аж да гэтага дня,</verse>
				<verse number="16">Анёл, што выбаўляе мяне ад усякага ліха, няхай дабраславіць юнакоў гэтых; і няхай яны будуць названыя імем маім і імем бацькоў маіх, Абрагама і Ісаака, і няхай разрастуцца яны ў мноства сярод зямлі”.</verse>
				<verse number="17">I ўбачыў Язэп, што бацька ягоны палажыў правую руку сваю на галаву Эфраіма, і было гэта ліхім у вачах ягоных. I падхапіў ён руку бацькі свайго, каб пералажыць яе з галавы Эфраіма на галаву Манасы.</verse>
				<verse number="18">I сказаў Язэп бацьку свайму: “Ня гэтак, ойча мой, бо гэта першародны. Палажы правіцу тваю на галаву ягоную”.</verse>
				<verse number="19">I запярэчыў бацька ягоны, і сказаў: “Ведаю, сыне мой, ведаю, таксама ён будзе народам, і таксама ён будзе вялікі, але брат ягоны малодшы будзе большы за яго, і насеньне ягонае будзе поўняю народаў”.</verse>
				<verse number="20">I дабраславіў іх у той дзень, кажучы: «Табою будзе дабраслаўляць Ізраіль, кажучы: “Няхай зробіць табе Бог, як Эфраіму і Манасе”». I паставіў Эфраіма перад Манасам.</verse>
				<verse number="21">I сказаў Ізраіль Язэпу: «Вось, я паміраю. I Бог будзе з вамі, і верне вас у зямлю бацькоў вашых.</verse>
				<verse number="22">I я даў табе адну частку больш за братоў тваіх, тую, якую я ўзяў з рукі Амарэя мячом маім і лукам маім».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="49">
				<verse number="1">I паклікаў Якуб сыноў сваіх, і сказаў: «Зьбярыцеся, і я паведамлю вам, што спаткае вас у пазьнейшыя дні.</verse>
				<verse number="2">Зыйдзіцеся і паслухайце, сыны Якуба, паслухайце Ізраіля, бацьку свайго.</verse>
				<verse number="3">Рубэн, першародны мой, ты — моц мая і пачатак сілы маёй, перавышаеш годнасьцю і перавышаеш магутнасьцю.</verse>
				<verse number="4">Ты пеніўся, як вада, ня будзеш вывышаны, бо ты ўзыйшоў на ложак бацькі свайго; тады ты зьняважыў пасьцель маю, узышоўшы [на яе].</verse>
				<verse number="5">Сымон і Левій, браты, зброя іхняя — прылада гвалту.</verse>
				<verse number="6">У нараду іхнюю ня ўвойдзе душа мая, і да зграмаджэньня іхняга не далучыцца слава мая, бо ў гневе сваім яны забілі мужа і ў свавольстве сваім скалечылі вала.</verse>
				<verse number="7">Пракляты гнеў іхні, бо моцны, і лютасьць іхняя, бо заядлая. Падзялю іх у Якубе і расьцярушу іх у Ізраілі.</verse>
				<verse number="8">Юда, цябе выслаўляць будуць браты твае. Рука твая — на карку ворагаў тваіх; паклоняцца табе сыны бацькі твайго.</verse>
				<verse number="9">Юда — малады леў, ад здабычы, сыне мой, ты падымаешся. Прыхіліўся, лёг, як леў і як ільвіца, хто падыме яго?</verse>
				<verse number="10">Ня будзе аднята бэрла ад Юды і заканадаўца ад ног ягоных, аж пакуль ня прыйдзе Той, чыё яно, і Яму — паслухмянасць народаў.</verse>
				<verse number="11">Ён прывяжа да вінаграднай лазы асла свайго і да парастка выборнага вінаграду — асьлянятка асьліцы сваёй. Ён абмые ў віне шаты свае і ў крыві вінаграду — адзеньне сваё.</verse>
				<verse number="12">Вочы [ягоныя] чырванейшыя за віно, а зубы — бялейшыя за малако.</verse>
				<verse number="13">Завулён на беразе мора будзе жыць і ля прыстані караблёў, і межы ягоныя — да Сідону.</verse>
				<verse number="14">Ісахар — асёл касьцісты, што ляжыць паміж загарадаў.</verse>
				<verse number="15">I ўбачыў ён супачынак, што добры, і зямлю, што прыемная, і нахіліў плечы свае насіць цяжары і стаў слугою паднявольным.</verse>
				<verse number="16">Дан будзе судзіць народ свой, як адзін з родаў Ізраіля.</verse>
				<verse number="17">Будзе Дан зьмеем на дарозе, гадзюкай на сьцежцы, якая кусае пяты каня, і валіцца вершнік ягоны назад.</verse>
				<verse number="18">На збаўленьне Тваё спадзяюся, ГОСПАДЗЕ!</verse>
				<verse number="19">Гад — войскі будуць перамагаць яго, але ён пераможа пяты [іхнія].</verse>
				<verse number="20">Пра Ашэра — тлусты хлеб ягоны, і ён будзе даваць прысмакі валадарскія.</verse>
				<verse number="21">Нэфталі — ланя выпушчаная [на свабоду], што дае прыгожыя словы.</verse>
				<verse number="22">Галіна плодная Язэп, галіна плодная над крыніцаю, галіны ягоныя пнуцца па муры.</verse>
				<verse number="23">І засмучалі яго, і стралялі ў яго, і ненавідзілі яго стральцы.</verse>
				<verse number="24">I застаўся моцным лук ягоны, і ўмацаваліся рамёны рук ягоных — ад рук Магутнага Якубавага, адтуль Пастыр, Скала Ізраіля;</verse>
				<verse number="25">ад Бога бацькі твайго, і Ён дапаможа табе, і ад Усемагутнага, і Ён дабраславіць цябе дабраславеньнямі неба згары і дабраславеньнямі бяздоньня, што ляжыць унізе, дабраславеньнямі грудзей і ўлоньня.</verse>
				<verse number="26">Дабраславеньні бацькі твайго перавышаюць дабраславеньні бацькоў маіх, аж да вяршыняў узгоркаў адвечных. Няхай будуць яны на галаве Язэпа і на цемені выбранага між братамі сваімі.</verse>
				<verse number="27">Бэн’ямін — воўк драпежны, раніцаю будзе есьці здабычу і ўвечары будзе дзяліць прыбытак».</verse>
				<verse number="28">Усіх гэтых родаў Ізраіля — дванаццаць, і гэта тое, што прамаўляў ім бацька іхні; і дабраславіў іх, і кожнага паводле дабраславеньня ягонага дабраславіў.</verse>
				<verse number="29">I загадаў ён ім, і сказаў ім: «Я буду далучаны да народу майго. Пахавайце мяне каля бацькоў маіх, у пячоры, якая на полі Эфрона Хета,</verse>
				<verse number="30">у пячоры, што на полі Махпэля, якое насупраць Мамрэ ў зямлі Ханаан, якую купіў Абрагам разам з полем Эфрона Хета, на ўласнасьць для пахаваньня.</verse>
				<verse number="31">Там пахавалі Абрагама і Сару, жонку ягоную, там пахавалі Ісаака і Рэбэку, жонку ягоную; і там я пахаваў Лею.</verse>
				<verse number="32">Набытыя гэтае поле і пячора, якая на ім, у сыноў Хета».</verse>
				<verse number="33">I скончыў Якуб загадваць сынам сваім, і палажыў ногі свае на ложак, і сканаў, і быў далучаны да народу свайго.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="50">
				<verse number="1">I ўпаў Язэп на аблічча бацькі свайго, і плакаў над ім, і цалаваў яго.</verse>
				<verse number="2">I загадаў Язэп слугам сваім лекарам забальсамаваць бацьку ягонага; і забальсамавалі лекары Ізраіля.</verse>
				<verse number="3">I прайшло сорак дзён, бо столькі вымагаецца дзён на бальсамаваньне. I плакалі па ім Эгіпцяне семдзясят дзён.</verse>
				<verse number="4">I мінулі дні плачу па ім, і прамовіў Язэп дому фараона, кажучы: “Калі я знайшоў ласку ў вачах вашых, кажыце, калі ласка, у вушы фараону, кажучы:</verse>
				<verse number="5">“Бацька мой узяў з мяне прысягу, кажучы: “Вось, я паміраю. У магіле маёй, якую я выкапаў у зямлі Ханаан, там пахавай мяне”. I цяпер я ўзыйду, і пахаваю бацьку свайго, і вярнуся”.</verse>
				<verse number="6">I сказаў фараон: “Узыйдзі і пахавай бацьку твайго, як ён узяў у цябе прысягу”.</verse>
				<verse number="7">I ўзыйшоў Язэп хаваць бацьку свайго; і ўзыйшлі з ім усе слугі фараона, старшыні дому ягонага, і ўсе старшыні зямлі Эгіпецкае,</verse>
				<verse number="8">і ўвесь дом Язэпа, і браты ягоныя, і дом бацькі ягонага. Толькі дзяцей сваіх, і авечак сваіх, і валоў сваіх пакінулі ў зямлі Гашэн.</verse>
				<verse number="9">I ўзыйшлі з ім таксама калясьніцы і вершнікі, і быў табар вельмі вялікі.</verse>
				<verse number="10">I прыйшлі яны ў Гарэн-Гаатад на другім баку Ярдану, і галасілі там галашэньнем вялікім і вельмі жалосным; і ўчыніў [Язэп] жалобу па бацьку сваім сем дзён.</verse>
				<verse number="11">I ўбачылі жыхары зямлі той, Хананейцы, жалобу ў Гарэн-Гаатадзе, і сказалі: “Гэта вялікая жалоба ў Эгіпцян!” Дзеля гэтага назвалі імя яго: Абэль-Міцраім, які на другім баку Ярдану.</verse>
				<verse number="12">I зрабілі сыны [Якуба] з ім так, як ён загадаў ім.</verse>
				<verse number="13">I занесьлі яго сыны ягоныя ў зямлю Ханаан, і пахавалі яго ў пячоры на полі Махпэля, якую купіў Абрагам разам з полем на ўласнасьць на пахаваньне ў Эфрона Хета, насупраць Мамрэ.</verse>
				<verse number="14">I вярнуўся Язэп пасьля пахаваньня ім бацькі свайго ў Эгіпет, ён і браты ягоныя, і ўсе, што ўзыходзілі з ім хаваць бацьку ягонага.</verse>
				<verse number="15">I бачылі браты Язэпа, што памёр бацька іхні, і сказалі: “А што, калі зьненавідзіць нас Язэп і адплачваючы, адплаціць нам за ўсё тое ліха, якое мы яму зрабілі?”</verse>
				<verse number="16">I загадалі яны сказаць Язэпу, кажучы: «Бацька твой загадаў перад сьмерцю сваёю, кажучы:</verse>
				<verse number="17">“Гэтак скажыце Язэпу: “Даруй, прашу, правіну братоў тваіх і грэх іхні, бо ліха зрабілі яны табе”. I цяпер даруй, прашу, слугам Бога бацькі твайго”». I плакаў Язэп дзеля [гэтых] словаў да яго.</verse>
				<verse number="18">I прыйшлі таксама браты ягоныя, і ўпалі перад абліччам ягоным, і сказалі: “Вось, мы — слугі для цябе”.</verse>
				<verse number="19">I сказаў ім Язэп: “Ня бойцеся! Хіба я замест Бога?</verse>
				<verse number="20">I вы надумалі ліха супраць мяне, але Бог надумаў гэта на дабро, каб зрабіць так, як ёсьць сёньня, каб захаваць жыцьцё вялікаму народу.</verse>
				<verse number="21">І цяпер ня бойцеся, я буду карміць вас і дзяцей вашых”. I суцяшаў іх, і прамаўляў да сэрцаў іхніх.</verse>
				<verse number="22">I пасяліўся Язэп у Эгіпце, ён і дом бацькі ягонага. І жыў Язэп сто дзесяць гадоў.</verse>
				<verse number="23">I бачыў Язэп у Эфраіма сыноў да трэйцяга пакаленьня, таксама сыны Махіра, сына Манасы, нарадзіліся на каленях Язэпа.</verse>
				<verse number="24">I сказаў Язэп братам сваім: “Я паміраю, але Бог, наведваючы, наведае вас і вывядзе вас з зямлі гэтай у зямлю, пра якую прысягаў Абрагаму, Ісааку і Якубу”.</verse>
				<verse number="25">I ўзяў Язэп прысягу ў сыноў Ізраіля, кажучы: “Бог, наведваючы, наведае вас, і вы вынясіце косткі мае адгэтуль”.</verse>
				<verse number="26">I памёр Язэп, маючы сто дзесяць гадоў. I забальсамавалі яго, і палажылі ў дамавіну ў Эгіпце.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="2">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">І вось імёны сыноў Ізраіля, якія прыйшлі ў Эгіпет з Якубам, увайшлі кожны з домам сваім:</verse>
				<verse number="2">Рубэн, Сымон, Леві і Юда,</verse>
				<verse number="3">Ісахар, Завулён і Бэн’ямін,</verse>
				<verse number="4">Дан і Нэфталі, Гад і Асэр.</verse>
				<verse number="5">I ўсіх душаў, якія выйшлі з паясьніцы Якуба, было семдзясят, а Язэп быў у Эгіпце.</verse>
				<verse number="6">I памёр Язэп, і ўсе браты ягоныя, і ўсё пакаленьне тое.</verse>
				<verse number="7">І сыны Ізраіля пладзіліся, і нараджаліся, і памнажаліся, і ставаліся магутнымі вельмі- вельмі, і напоўнілася імі зямля.</verse>
				<verse number="8">I паўстаў новы валадар у Эгіпце, які ня ведаў Язэпа.</verse>
				<verse number="9">I сказаў ён народу свайму: «Вось, народ сыноў Ізраіля больш шматлікі і мацнейшы за нас.</verse>
				<verse number="10">Давайце мудра ўчынім адносна яго, каб ён не памнажаўся; бо як здарыцца вайна, ён злучыцца з ворагамі нашымі, і будзе ваяваць з намі, і выйдзе з зямлі гэтай».</verse>
				<verse number="11">I паставіў над ім наглядчыкаў працаў, каб уціскалі яго цяжкімі працамі. I ён збудаваў на склады фараону гарады Пітом і Рамсэс.</verse>
				<verse number="12">I колькі ўціскалі яго, ён памнажаўся і пашыраўся. I яны трывожыліся з прычыны сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="13">I зьняволілі Эгіпцяне сыноў Ізраіля, і ўціскалі,</verse>
				<verse number="14">і рабілі горкім жыцьцё іхняе цажкаю працаю з глінаю і цэглаю, і ўсякаю працаю ў полі, і ўсякімі працамі зьневалялі іх і ўціскалі.</verse>
				<verse number="15">I сказаў валадар Эгіпту павітухам гебрайскім, якіх адной імя было Шыфра, а імя другой — Пуа,</verse>
				<verse number="16">і сказаў: «Калі будзеце пры радзінах у Гебраек, глядзіце на радзільны ложак: калі будзе сын, дык забіце яго; а калі дачка, няхай застанецца жывая».</verse>
				<verse number="17">Але павітухі баяліся Бога, і не рабілі так, як загадаў ім валадар Эгіпту; і пакідалі хлопцаў жывымі.</verse>
				<verse number="18">I паклікаў валадар Эгіпту павітухаў, і сказаў ім: «Чаму вы робіце гэта, чаму пакідаеце хлопцаў жывымі?»</verse>
				<verse number="19">І сказалі павітухі фараону: «Жанчыны гебрайскія не такія, як эгіпецкія; яны здаровыя, і яны родзяць перш, чым прыйдзе да іх павітуха».</verse>
				<verse number="20">I спагадаў Бог павітухам; і народ памнажаўся і вельмі мацнеў.</verse>
				<verse number="21">I сталася, [за тое], што павітухі баяліся Бога, Ён збудаваў ім дамы.</verse>
				<verse number="22">I загадаў фараон усяму народу свайму, кажучы: «Кожнага сына, які народзіцца [ў Гебраяў], кідайце ў раку; а кожную дачку пакідайце жывую».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">I пайшоў чалавек з дому Левія, і ўзяў дачку Левія.</verse>
				<verse number="2">I зачала тая жанчына, і нарадзіла сына, і бачыла яго, што ён прыгожы, і хавала яго тры месяцы.</verse>
				<verse number="3">І не магла даўжэй хаваць яго, і ўзяла кошык з трысьнёгу, і абмазала яго асфальтам і смалою; і палажыла ў яго хлопчыка, і паставіла ў чароце каля берагу ракі.</verse>
				<verse number="4">I стаяла сястра ягоная воддаль, каб ведаць, што станецца з ім.</verse>
				<verse number="5">I зыйшла дачка фараона мыцца да ракі, а служкі ейныя хадзілі каля ракі. I яна ўбачыла кошык сярод чароту, і паслала служку сваю ўзяць яго.</verse>
				<verse number="6">I адчыніла, і ўбачыла яго, гэтае дзіцятка; і вось, хлопчык плача; і зжалілася над ім, і сказала: «Ён з дзяцей Гебрайскіх».</verse>
				<verse number="7">I сказала сястра ягоная дачцэ фараона: «Ці не пайсьці мне і ці не паклікаць да цябе жанчыну карміцельку з Гебраек, каб яна выкарміла гэтае дзіцятка».</verse>
				<verse number="8">I сказала ёй дачка фараона: «Ідзі». I пайшла дзяўчынка, і паклікала маці дзіцяці.</verse>
				<verse number="9">I сказала ёй дачка фараона: «Вазьмі сабе дзіцятка гэтае і выкармі яго для мяне; я дам табе тваю плату». І ўзяла жанчына дзіцятка, і выкарміла яго.</verse>
				<verse number="10">I вырасла дзіця, і яна прывяла яго да дачкі фараона, і ён стаў у яе за сына, і назвала імя ягонае — Майсей, і казала яна: «Бо з вады я выцягнула яго».</verse>
				<verse number="11">I сталася ў тыя дні, што вырас Майсей, і выйшаў да братоў сваіх, і ўбачыў цяжкія працы іхнія; і ўбачыў, што Эгіпцянін б’е аднаго Гебрая з братоў ягоных.</verse>
				<verse number="12">I павярнуўся ён туды і сюды, і ўбачыў, што нікога няма, і забіў Эгіпцяніна, і схаваў яго ў пяску.</verse>
				<verse number="13">I вышаў ён на наступны дзень, і вось, два Гебраі вадзяцца. I сказаў ён таму, які крыўдзіў: «Навошто ты б’еш бліжняга свайго?»</verse>
				<verse number="14">А той сказаў: «Хто паставіў цябе начальнікам і судзьдзём над намі? Ці ня хочаш ты забіць мяне, як забіў Эгіпцяніна?» I спалохаўся Майсей, і сказаў: «Напэўна, сталася вядомым гэта».</verse>
				<verse number="15">I пачуў фараон пра гэтую справу, і шукаў забіць Майсея. I ўцёк Майсей ад фараона, і жыў у зямлі Мадыян. І вось сеў ён каля студні.</verse>
				<verse number="16">У сьвятара Мадыянскага было сем дочак. I яны прыйшлі, і начэрпалі вады, і напоўнілі карыты, каб напаіць авечкі бацькі свайго.</verse>
				<verse number="17">I прыйшлі пастухі, і адагналі іх. I ўстаў Майсей, і дапамог ім, і напаіў авечак іхніх.</verse>
				<verse number="18">I прыйшлі яны да Рэўэля, бацькі свайго, і ён сказаў ім: «Чаму вы так хутка прыйшлі сёньня?»</verse>
				<verse number="19">Яны сказалі: «Эгіпцянін выратаваў нас ад пастухоў і нават начэрпаў нам вады, і напаіў авечкі».</verse>
				<verse number="20">Ён сказаў дочкам сваім: «Дзе ж ён? Чаму вы пакінулі чалавека гэтага? Паклічце яго, і няхай ён зьесьць хлеб».</verse>
				<verse number="21">I ўпадабаў Майсей жыць у гэтага чалавека, і ён выдаў за Майсея дачку сваю Цыпору.</verse>
				<verse number="22">I яна нарадзіла сына, і [Майсей] назваў імя яго Гершом, бо казаў ён: «Я стаўся прыхаднем у чужой зямлі».</verse>
				<verse number="23">I сталася праз шмат дзён, што памёр валадар Эгіпту. I стагналі сыны Ізраіля ад працаў цяжкіх, і галасілі, і ўзыйшоў да Бога лямант іхні ад працаў цяжкіх.</verse>
				<verse number="24">I пачуў Бог стагнаньні іхнія, і ўзгадаў Бог запавет Свой з Абрагамам, Ісаакам і Якубам.</verse>
				<verse number="25">I глянуў Бог на сыноў Ізраіля, і пазнаў Бог [справы іхнія].</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">А Майсей пасьвіў авечкі Етра, цесьця свайго, сьвятара Мадыянскага. I павёў ён чараду на другі бок пустыні, і прыйшоў да гары Божае Харэў.</verse>
				<verse number="2">I зьявіўся яму анёл ГОСПАДА у полымі агню з сярэдзіны цярновага куста. I бачыў, і вось, цярновы куст гарэў агнём, але куст не згараў.</verse>
				<verse number="3">I сказаў Майсей: «Пайду і пагляджу на зьяву гэтую вялікую, чаму куст не згарае».</verse>
				<verse number="4">I ўбачыў ГОСПАД, што ён зьвярнуўся паглядзець [на гэта], і паклікаў яго Бог з сярэдзіны куста, і сказаў: «Майсей, Майсей!» Ён сказаў: «Вось я!»</verse>
				<verse number="5">I сказаў Ён: «Не падыходзь сюды; зьнімі абутак твой з ног тваіх, бо месца, на якім ты стаіш, ёсьць зямля сьвятая».</verse>
				<verse number="6">I сказаў: «Я — Бог бацькі твайго, Бог Абрагама, Бог Ісаака і Бог Якуба». I закрыў Майсей твар свой, бо баяўся глянуць на Бога.</verse>
				<verse number="7">I сказаў ГОСПАД: «Гледзячы, Я ўбачыў гора народу Майго, які ў Эгіпце, і Я пачуў стогн ягоны з прычыны прыгнятальнікаў ягоных, бо Я ведаю пакуты ягоныя.</verse>
				<verse number="8">I Я зыходжу, каб вызваліць яго з рукі Эгіпцянаў і вывесьці яго з зямлі гэтае ў зямлю добрую і прасторную, у зямлю, якая цячэ малаком і мёдам, на месца Хананейцаў, і Хетытаў, і Амарэяў, і Пэрэзэяў, і Хівеяў, і Евусэяў.</verse>
				<verse number="9">I цяпер вось, стогн сыноў Ізраіля дайшоў да Мяне, і таксама Я бачу ўціск, якім Эгіпцяне прыгнятаюць іх.</verse>
				<verse number="10">I цяпер ідзі, і Я пашлю цябе да фараона; і вывядзі з Эгіпту народ Мой, сыноў Ізраіля».</verse>
				<verse number="11">I сказаў Майсей Богу: «Хто я, каб ісьці мне да фараона і каб мне вывесьці сыноў Ізраіля з Эгіпту?»</verse>
				<verse number="12">I сказаў [Бог]: «Бо Я буду з табою. І вось табе знак, што Я паслаў цябе: калі ты вывядзеш народ з Эгіпту, будзеце служыць Богу на гэтай гары».</verse>
				<verse number="13">I сказаў Майсей Богу: «Вось, я прыйду да сыноў Ізраіля і скажу ім: “Бог бацькоў вашых паслаў мяне да вас”. А яны скажуць мне: “Якое імя Яго?” Што маю сказаць ім?»</verse>
				<verse number="14">I сказаў Бог Майсею: «Я Ёсьць, Хто Ёсьць». I сказаў: «Гэтак скажы сынам Ізраіля: “Той, Хто Ёсьць, паслаў мяне да вас”».</verse>
				<verse number="15">I сказаў яшчэ Бог Майсею: «Гэтак скажы сынам Ізраіля: “ГОСПАД, Бог бацькоў вашых, Бог Абрагама, Бог Ісаака і Бог Якуба паслаў мяне да вас!” Гэта імя Маё на вякі, і гэта памятка пра Мяне з пакаленьня на пакаленьне.</verse>
				<verse number="16">Ідзі, зьбяры старшыняў Ізраіля і скажы ім: “ГОСПАД, Бог бацькоў вашых, зьявіўся мне, Бог Абрагама, Ісаака і Якуба, кажучы: "Наведваючы, наведаў Я вас і [бачыў], што робіцца вам у Эгіпце.</verse>
				<verse number="17">I Я сказаў: ‘Я вывяду вас з прыгнёту Эгіпецкага ў зямлю Хананейцаў, Хетытаў, Амарэяў, Пэрэзэяў, Хівеяў і Евусэяў, у зямлю, якая цячэ малаком і мёдам’"”.</verse>
				<verse number="18">I яны паслухаюць голасу твайго, і прыйдзеш ты і старшыні Ізраіля да валадара Эгіпту, і вы скажаце яму: “ГОСПАД, Бог Гебраяў, зьявіўся нам, і цяпер дай нам ісьці ў дарогу на тры дні ў пустыню, каб мы склалі ахвяру ГОСПАДУ, Богу нашаму”.</verse>
				<verse number="19">I Я ведаю, што ня дасьць вам валадар Эгіпту ісьці, хіба [будзе змушаны] рукой магутнай.</verse>
				<verse number="20">I Я выцягну руку Маю, і ўдару Эгіпет усімі цудамі Маімі, якія ўчыню пасярод яго, і пасьля гэтага ён пусьціць вас.</verse>
				<verse number="21">I Я дам ласку народу гэтаму ў вачах Эгіпцянаў; і будзе, што калі вы пойдзеце, ня пойдзеце з пустымі рукамі.</verse>
				<verse number="22">І папросіць жанчына ў суседкі сваёй і ў гаспадыні дому свайго посуд срэбны і посуд залаты, і адзеньне, і вы адзенеце ў яго сыноў сваіх і дочак сваіх, і спустошыце Эгіпет».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">І адказаў Майсей, і сказаў: «А калі яны не павераць мне і не паслухаюць голасу майго, бо скажуць: “Не зьявіўся табе ГОСПАД”?».</verse>
				<verse number="2">I сказаў яму ГОСПАД: «Што гэта ў руцэ тваёй?» Ён адказаў: «Кій».</verse>
				<verse number="3">I сказаў: «Кінь яго на зямлю». I ён кінуў яго на зямлю, і стаўся ён зьмеем, і ўцякаў Майсей ад яго.</verse>
				<verse number="4">I сказаў ГОСПАД Майсею: «Выцягні руку тваю і схапі яго за хвост!» І выцягнуў ён руку сваю, і схапіў яго, і ён стаўся кіем у далоні ягонай.</verse>
				<verse number="5">«Гэта каб паверылі, што зьявіўся табе ГОСПАД, Бог бацькоў іхніх, Бог Абрагама, Бог Ісаака і Бог Якуба».</verse>
				<verse number="6">I сказаў ГОСПАД яму яшчэ: «Улажы руку тваю ў заўлоньне тваё». I ён улажыў руку сваю ў заўлоньне сваё, і выняў, і вось, рука ягоная пракажоная, як сьнег.</verse>
				<verse number="7">I сказаў: «Улажы зноў руку тваю ў заўлоньне тваё». I ён улажыў зноў руку сваю ў заўлоньне сваё. I выняў яе з заўлоньня свайго, і вось, яна ізноў як цела ягонае.</verse>
				<verse number="8">«I станецца, што калі яны не павераць табе і не паслухаюць голасу першага знаку, дык павераць голасу знаку апошняга.</verse>
				<verse number="9">I станецца, што калі не павераць таксама двум гэтым знакам і не паслухаюць голасу твайго, возьмеш з ракі ваду і выльеш на сухую зямлю, і станецца, што вада, якую ты возьмеш з ракі, станецца крывёй на сухой зямлі».</verse>
				<verse number="10">I сказаў Майсей ГОСПАДУ: «О Госпадзе мой, я — чалавек невымоўны і ўчора, і пазаўчора, і цяпер, калі Ты гаворыш да слугі Свайго, бо я [маю] цяжкія вусны і цяжкі язык».</verse>
				<verse number="11">I сказаў ГОСПАД яму: «Хто даў вусны чалавеку? Хто робіць немым або глухім, або відушчым, або сьляпым? Ці ня Я, ГОСПАД?</verse>
				<verse number="12">I цяпер ідзі; і Я буду з вуснамі тваімі, і навучу цябе, што маеш гаварыць».</verse>
				<verse number="13">I сказаў [Майсей]: «О Госпадзе мой! Пашлі, прашу, [другога], каго маеш паслаць».</verse>
				<verse number="14">I ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА на Майсея, і Ён сказаў: «Ці ж няма Аарона, брата твайго, Лявіта? Я ведаю, што ён, гаворачы, [добра] гаворыць, і вось, ён выйдзе насустрач табе, і ўбачыць цябе, і ўзрадуецца ў сэрцы сваім.</verse>
				<verse number="15">I ты будзеш гаварыць да яго і ўкладаць словы ў вусны ягоныя; і Я буду з вуснамі тваімі і з вуснамі ягонымі, і буду вучыць вас, што вам рабіць.</verse>
				<verse number="16">I будзе ён гаварыць замест цябе да народу. I ён будзе вуснамі тваімі, а ты будзеш яму як Бог.</verse>
				<verse number="17">I возьмеш у руку тваю кій гэты, якім зробіш знакі».</verse>
				<verse number="18">I пайшоў Майсей, і вярнуўся да Етра, цесьця свайго, і сказаў яму: «Пайду і вярнуся да братоў маіх, якія ў Эгіпце, і пагляджу, ці яны яшчэ жывыя?» I сказаў Етра Майсею: «Ідзі ў супакоі».</verse>
				<verse number="19">I сказаў ГОСПАД Майсею ў Мадыяне: «Ідзі, вярніся ў Эгіпет, бо памерлі ўсе людзі, якія шукалі душы тваёй».</verse>
				<verse number="20">I ўзяў Майсей жонку сваю і сыноў сваіх, і пасадзіў іх на асла, і вярнуўся ў зямлю Эгіпецкую. I ўзяў кій Божы ў руку сваю.</verse>
				<verse number="21">I сказаў ГОСПАД Майсею: «Калі пойдзеш, каб вярнуцца ў Эгіпет, глядзі, каб усе цуды, якія Я ўлажыў у руку тваю, ты зрабіў іх перад фараонам. А Я зраблю цьвёрдым сэрца ягонае, і ён не адпусьціць народ.</verse>
				<verse number="22">I скажы фараону: “Гэтак кажа ГОСПАД: "Сын Мой, першародны Мой — Ізраіль.</verse>
				<verse number="23">Я кажу табе: ‘Адпусьці сына Майго, каб ён служыў Мне. А калі адмовішся адпусьціць яго, вось, Я заб’ю сына твайго, першароднага твайго’"”».</verse>
				<verse number="24">I сталася ў дарозе, у [месцы] начаваньня пераняў яго ГОСПАД і шукаў забіць яго.</verse>
				<verse number="25">I ўзяла Цыпора крэмень, і абрэзала скуравінку сына свайго, і дакранулася да ног ягоных, і сказала: «Бо ты мне жаніх крыві».</verse>
				<verse number="26">I адступіў [Госпад] ад яго. Тады яна сказала: «Ты — жаніх крыві праз абразаньне».</verse>
				<verse number="27">I сказаў ГОСПАД Аарону: «Ідзі насустрач Майсею ў пустыню». I ён пайшоў, і пераняў яго на гары Божай, і пацалаваў яго.</verse>
				<verse number="28">I пераказаў Майсей Аарону ўсе словы ГОСПАДА, Які паслаў яго, і ўсе знакі, якія Ён загадаў яму [зрабіць].</verse>
				<verse number="29">I пайшлі Майсей і Аарон, і сабралі яны ўсіх старшыняў сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="30">І пераказаў Аарон усе словы, якія казаў ГОСПАД Майсею, і зрабіў знакі перад вачыма народу.</verse>
				<verse number="31">I паверыў народ, і яны пачулі, што ГОСПАД наведаў сыноў Ізраіля і ўбачыў прыгнёт іхні, і схіліліся, і пакланіліся.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">І потым прыйшлі Майсей і Аарон, і сказалі фараону: «Гэтак кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Адпусьці народ Мой, і яны будуць сьвяткаваць [сьвята] Мне ў пустыні”».</verse>
				<verse number="2">І сказаў фараон: «Хто такі ГОСПАД, каб я паслухаў голасу Ягонага адпусьціць Ізраіля? Я ня ведаю ГОСПАДА і таксама Ізраіля не адпушчу».</verse>
				<verse number="3">I яны сказалі: «Бог Гебраяў зьявіўся нам. Дык мы пойдзем на тры дні дарогі ў пустыню, і складзем ахвяру ГОСПАДУ, Богу нашаму, каб Ён не наведаў нас пошасьцю або мячом».</verse>
				<verse number="4">I сказаў ім валадар Эгіпту: «Навошта вы, Майсей і Аарон, адцягваеце народ ад працы ягонай? Ідзіце да работаў вашых».</verse>
				<verse number="5">I сказаў фараон: «Вось, шматлікі цяпер народ зямлі гэтай, а вы адцягваеце іх ад работаў іхніх».</verse>
				<verse number="6">I загадаў фараон у той дзень прыганятым народу і наглядчыкам яго, кажучы:</verse>
				<verse number="7">«Не давайце больш народу саломы на выраб цэглы, як учора і пазаўчора. Няхай яны ідуць і зьбіраюць сабе салому.</verse>
				<verse number="8">А колькасьць цэглы, якую яны выраблялі ўчора і пазаўчора, налажыце на іх і не зьмяншайце яе; бо яны лянуюцца, і таму крычаць, кажучы: “Пойдзем, складзем ахвяру Богу нашаму”.</verse>
				<verse number="9">Няхай абцяжыць праца людзей, і няхай яны працуюць і ня слухаюць словаў хлусьлівых».</verse>
				<verse number="10">I выйшлі прыганятыя народу і наглядчыкі яго, і сказалі народу, кажучы: «Гэтак кажа фараон: “Не даю вам саломы.</verse>
				<verse number="11">Самі йдзіце, бярыце сабе салому, дзе знойдзеце, бо нічога ня зьменшыцца ў працы вашай”».</verse>
				<verse number="12">І расьцярушыўся народ па ўсёй зямлі Эгіпецкай зьбіраць іржышча замест саломы.</verse>
				<verse number="13">А прыганятыя прынукалі, кажучы: «Выконвайце працу вашую, норму дзённую у той самы дзень, як тады, калі была салома».</verse>
				<verse number="14">I білі наглядчыкаў сыноў Ізраіля, якіх паставілі над імі прыганятыя фараона, кажучы: «Чаму ня выканалі норму вырабу цэглы, што была ўчора і пазаўчора, ані ўчора, ані сёньня?»</verse>
				<verse number="15">I прыйшлі наглядчыкі сыноў Ізраіля, і крычалі да фараона, кажучы: «Чаму ты так робіш адносна слугаў тваіх?</verse>
				<verse number="16">Саломы не даюць слугам тваім, а цэглу, кажуць нам, рабіце. I вось, слугаў тваіх б’юць; і вінавацяць народ твой».</verse>
				<verse number="17">Але ён сказаў: «Лайдакі вы, лайдакі; і таму вы кажаце: “Хадземце, складзем ахвяру ГОСПАДУ”.</verse>
				<verse number="18">I цяпер ідзіце, працуйце, і саломы не дадуць вам, але вызначаную колькасьць цэглы давайце».</verse>
				<verse number="19">I ўбачылі наглядчыкі сыноў Ізраіля, што яны ў бядзе, бо сказана: «Не зьмяншайце колькасьць цэглы, норму дзённую ў той самы дзень».</verse>
				<verse number="20">I сустрэлі яны Майсея і Аарона, якія стаялі, чакаючы іх, калі яны выйшлі ад фараона,</verse>
				<verse number="21">і сказалі ім: «Няхай ўзгляне ГОСПАД на вас і асудзіць, бо вы зрабілі нас агіднымі ў вачах фараона і ў вачах слугаў ягоных, і далі меч у рукі іхнія, каб забіць нас».</verse>
				<verse number="22">I зьвярнуўся Майсей да ГОСПАДА, і сказаў: «Госпадзе, чаму Ты робіш зло народу гэтаму? Навошта Ты паслаў мяне?</verse>
				<verse number="23">Бо ад таго часу, як я прыйшоў да фараона, каб гаварыць у імя Тваё, зло робіцца народу гэтаму; а вызваліць, Ты ня вызваліў народ Твой!»</verse>
			</chapter>
			<chapter number="6">
				<verse number="1">І сказаў ГОСПАД Майсею: «Цяпер ты ўбачыш, што Я зраблю фараону, бо дзеля моцнае рукі ён выпусьціць іх і дзеля моцнае рукі ён выжане іх з зямлі сваёй».</verse>
				<verse number="2">I прамовіў Бог да Майсея, і сказаў яму: «Я — ГОСПАД.</verse>
				<verse number="3">I Я зьяўляўся Абрагаму, Ісааку і Якубу як Бог Усемагутны, але імя Маё, ГОСПАД, Я ня даў ведаць ім.</verse>
				<verse number="4">I Я заключыў запавет Мой з імі, каб даць ім зямлю Ханаан, зямлю вандраваньня іхняга, у якой яны вандравалі.</verse>
				<verse number="5">I таксама Я пачуў стогны сыноў Ізраіля, якіх Эгіпцяне зрабілі нявольнікамі, і ўзгадаў запавет Мой.</verse>
				<verse number="6">Дзеля гэтага скажы сынам Ізраіля: “Я — ГОСПАД, і Я вывяду вас з-пад ярма Эгіпецкага, і выратую вас з няволі іхняе, і вызвалю вас рамяном узьнятым і судамі вялікімі.</verse>
				<verse number="7">I Я вазьму вас Сабе за народ, і буду вам Богам, і вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД, Бог ваш, Які вывеў вас з-пад ярма Эгіпецкага.</verse>
				<verse number="8">I Я прывяду вас у тую зямлю, пра якую Я падняў руку Сваю, каб даць яе Абрагаму, Ісааку і Якубу, і дам яе вам на ўласнасьць. Я — ГОСПАД”».</verse>
				<verse number="9">I гаварыў Майсей гэтак да сыноў Ізраіля, але яны ня слухалі Майсея з прычыны маладушнасьці і цяжкай працы.</verse>
				<verse number="10">I прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:</verse>
				<verse number="11">«Ідзі, скажы фараону, валадару Эгіпту, каб адпусьціў сыноў Ізраіля з зямлі сваёй».</verse>
				<verse number="12">I прамовіў Майсей перад абліччам ГОСПАДА, кажучы: «Вось, сыны Ізраіля ня слухаюць мяне; і як жа паслухае мяне фараон? А я [маю] неабрэзаныя вусны».</verse>
				<verse number="13">I прамовіў ГОСПАД да Майсея і Аарона, і загадаў ім [казаць] да сыноў Ізраіля і да фараона, валадара Эгіпту, каб вывесьці сыноў Ізраіля з зямлі Эгіпецкае.</verse>
				<verse number="14">Гэта галовы дамоў бацькоў іхніх. Сыны Рубэна, першароднага Ізраіля: Ганох і Пальлю, Хецрон і Кармі. Гэта плямёны Рубэна.</verse>
				<verse number="15">А сыны Сымона: Емуэль і Ямін, і Агад, і Яхін, і Цахар, і Шаўль, сын Ханаанянкі. Гэта плямёны Сымона.</verse>
				<verse number="16">I вось імёны сыноў Левія паводле радаводаў іхніх: Гершон, і Кегат, і Мэрары. А гадоў жыцьця Левія было сто трыццаць сем гадоў.</verse>
				<verse number="17">Сыны Гершона: Ліўні і Шымей паводле плямёнаў іхніх.</verse>
				<verse number="18">А сыны Кегата: Амрам, і Іцгар, і Хеўрон, і Ўзыель. А гадоў жыцьця Кегата было сто трыццаць тры гады.</verse>
				<verse number="19">I сыны Мэрары: Махлі і Мушы. Гэта плямёны Левія паводле радаводаў іхніх.</verse>
				<verse number="20">I ўзяў Амрам Ёхабэд, цётку сваю, сабе за жонку, і яна нарадзіла яму Аарона і Майсея. А гадоў жыцьця Амрама было сто трыццаць сем гадоў.</verse>
				<verse number="21">А сыны Іцгара: Карах, і Нэфэг, і Зіхры.</verse>
				<verse number="22">А сыны Ўзыеля: Мішаэль, і Эльцафан, і Сытры.</verse>
				<verse number="23">I ўзяў Аарон Элішэбу, дачку Амінадава, сястру Нахшона, сабе за жонку, і яна нарадзіла яму Надава і Абігу, Элеазара і Ітамара.</verse>
				<verse number="24">I сыны Караха: Асір, і Элькана, і Абіясаф. Гэта плямёны Караха.</verse>
				<verse number="25">I Элеазар, сын Аарона, узяў [адну] з дачок Путыэля сабе за жонку, і яна нарадзіла яму Пінхаса. Вось галовы бацькоў Лявітаў паводле плямёнаў іхніх.</verse>
				<verse number="26">Гэта вось Аарон і Майсей, якім сказаў ГОСПАД: «Вывядзіце сыноў Ізраіля з зямлі Эгіпецкае паводле дружынаў іхніх».</verse>
				<verse number="27">Яны прамаўлялі да фараона, валадара Эгіпту, каб вывесьці сыноў Ізраіля з Эгіпту, гэтыя Майсей і Аарон.</verse>
				<verse number="28">I сталася ў дзень, калі ГОСПАД прамаўляў да Майсея ў зямлі Эгіпецкай.</verse>
				<verse number="29">I сказаў ГОСПАД Майсею, кажучы: «Я — ГОСПАД. Кажы фараону, валадару Эгіпту, усё, што Я кажу табе».</verse>
				<verse number="30">I Майсей сказаў перад абліччам ГОСПАДА: «Вось, я [маю] неабрэзаныя вусны, і як жа паслухае мяне фараон?»</verse>
			</chapter>
			<chapter number="7">
				<verse number="1">I сказаў ГОСПАД Майсею: «Глядзі, Я паставіў цябе як Бога для фараона, а Аарон, брат твой, будзе прарокам тваім.</verse>
				<verse number="2">Ты будзеш гаварыць усё, што Я загадаю табе, а Аарон, брат твой, будзе гаварыць да фараона, і ён адпусьціць сыноў Ізраіля з зямлі сваёй.</verse>
				<verse number="3">I Я зраблю цьвёрдым сэрца фараона, і памножу знакі Мае і цуды Мае ў зямлі Эгіпецкай.</verse>
				<verse number="4">I не паслухае вас фараон, і Я пакладу руку Маю на Эгіпет, і вывяду войска Маё, народ Мой, сыноў Ізраіля з зямлі Эгіпецкае праз суды вялікія.</verse>
				<verse number="5">I даведаюцца Эгіпцяне, што Я — ГОСПАД, калі выцягну руку Маю на Эгіпет і вывяду сыноў Ізраіля з-паміж іх».</verse>
				<verse number="6">I зрабіў Майсей і Аарон; як загадаў ім ГОСПАД, так яны і ўчынілі.</verse>
				<verse number="7">І Майсею было восемдзясят гадоў, а Аарону — восемдзясят тры гады, калі прамаўлялі яны да фараона.</verse>
				<verse number="8">I сказаў ГОСПАД Майсею і Аарону, кажучы:</verse>
				<verse number="9">«Калі скажа вам фараон, кажучы: “Дайце ваш цуд”, дык ты скажы Аарону: “Вазьмі кій твой і кінь перад фараонам”; і ён станецца цмокам».</verse>
				<verse number="10">I прыйшоў Майсей і Аарон да фараона, і ўчынілі так, як загадаў ГОСПАД. I кінуў Аарон кій свой перад фараонам і перад слугамі ягонымі, і ён стаўся цмокам.</verse>
				<verse number="11">I паклікаў фараон мудрацоў і чараўнікоў, і ўчынілі варажбіты Эгіпецкія варажбою сваёю тое самае.</verse>
				<verse number="12">I кінуў кожны кій свой, і яны сталіся цмокамі, але праглынуў кій Ааронаў кіі іхнія.</verse>
				<verse number="13">Але зацьвярдзела сэрца фараона, і ён не паслухаў іх, як гаварыў ГОСПАД.</verse>
				<verse number="14">I сказаў ГОСПАД Майсею: «Закамянела сэрца фараона; ён адмаўляецца адпусьціць народ.</verse>
				<verse number="15">Ідзі да фараона раніцаю. Вось, ён выйдзе да вады, а ты стань насупраць яго на беразе ракі; і кій, які перамяняўся ў зьмея, возьмеш у руку тваю.</verse>
				<verse number="16">I скажы яму: “ГОСПАД, Бог Гебраяў, паслаў мяне да цябе, кажучы: "Адпусьці народ Мой, і ён будзе служыць Мне ў пустыні"”. І вось, ты не паслухаў аж да цяпер.</verse>
				<verse number="17">Гэтак кажа ГОСПАД: “З гэтага ты даведаешся, што Я — ГОСПАД. Вось, Я ўдару кіем, які ў маёй руцэ, па вадзе, якая ў рацэ, і яна пераменіцца ў кроў,</verse>
				<verse number="18">і рыба, якая ў рацэ, здохне, і рака засьмярдзіць, і агідна будзе Эгіпцянам піць ваду з ракі”».</verse>
				<verse number="19">I сказаў ГОСПАД Майсею: «Скажы Аарону: “Вазьмі кій твой і выцягні руку тваю на воды Эгіпту, на рэкі іхнія, на ручаі іхнія, на сажалкі іхнія і на ўсялякія ставы водаў іхніх; і стануцца яны крывёй, і будзе кроў па ўсёй зямлі Эгіпецкай, і ў [начыньнях] драўляных і каменных”».</verse>
				<verse number="20">I зрабілі так Майсей і Аарон, як загадаў ГОСПАД. I падняў ён кій, і ўдарыў па вадзе, якая ў рацэ, перад вачыма фараона і перад вачыма слугаў ягоных, і перамянілася ўся вада, якая ў рацэ, у кроў;</verse>
				<verse number="21">і рыба, якая ў рацэ, падохла, і засьмярдзела рака, і не маглі Эгіпцяне піць вады з ракі; і была кроў у-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай.</verse>
				<verse number="22">I зрабілі гэтаксама варажбіты Эгіпецкія варажбою сваёю. I зацьвярдзела сэрца фараона, і ён не паслухаў іх, як і казаў ГОСПАД.</verse>
				<verse number="23">I павярнуўся фараон, і пайшоў у дом свой; і не зьвярнуў сэрца свайго да гэтага.</verse>
				<verse number="24">I капаў увесь Эгіпет вакол ракі ваду, каб піць, бо не маглі піць вады з ракі.</verse>
				<verse number="25">I споўнілася сем дзён пасьля таго, як ГОСПАД ударыў раку.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="8">
				<verse number="1">І сказаў ГОСПАД Майсею: «Прыйдзі да фараона і скажы яму: “Адпусьці народ Мой, і ён будзе служыць Мне.</verse>
				<verse number="2">Калі ж ты адмаўляешся адпусьціць, вось, Я ўдару ўсе межы твае жабамі.</verse>
				<verse number="3">I будзе раіцца рака жабамі, і яны выйдуць, і ўвойдуць у дом твой, і ў спальню тваю, і на ложак твой, і ў дом слугі твайго, і ў народ твой, і ў печы твае, і ў дзежы твае.</verse>
				<verse number="4">І на цябе, і на народ твой, і на ўсіх слугаў тваіх узыйдуць жабы”».</verse>
				<verse number="5">I сказаў ГОСПАД Майсею: «Скажы Аарону: “Выцягні руку тваю з кіем тваім на ручаі, і на рэкі, і на азёры, і ўзьвядзі жабаў на зямлю Эгіпецкую”».</verse>
				<verse number="6">I выцягнуў Аарон руку сваю на воды Эгіпецкія, і выйшлі жабы, і пакрылі зямлю Эгіпецкую.</verse>
				<verse number="7">I зрабілі так варажбіты варажбою сваёю, і ўзьвялі жабаў на зямлю Эгіпецкую.</verse>
				<verse number="8">I паклікаў фараон Майсея і Аарона, і сказаў: «Прасіце ГОСПАДА, каб Ён аддаліў жабаў ад мяне і ад народу майго, і я адпушчу народ, і яны складуць ахвяры ГОСПАДУ».</verse>
				<verse number="9">I сказаў Майсей фараону: «Прызнач мне, калі прасіць за цябе, і за слугаў тваіх, і за народ твой, каб жабы былі зьнішчаны ў цябе, у дамах тваіх, і засталіся толькі ў рацэ».</verse>
				<verse number="10">Ён сказаў: «Заўтра». I сказаў [Майсей]: «Паводле слова твайго, каб ты даведаўся, што няма [нікога] як ГОСПАД, Бог наш.</verse>
				<verse number="11">I адыйдуць жабы ад цябе, ад дамоў тваіх, і ад слугаў тваіх, і ад народу твайго, толькі ў рацэ застануцца».</verse>
				<verse number="12">I выйшлі Майсей і Аарон ад фараона, і Майсей клікаў да ГОСПАДА адносна жабаў, якіх узьвёў на фараона.</verse>
				<verse number="13">I зрабіў ГОСПАД паводле слова Майсея, і здохлі жабы ў дамах, і ў дварах, і на палях.</verse>
				<verse number="14">I пазьбіралі іх купы купаў, і засьмярдзелася зямля.</verse>
				<verse number="15">I ўбачыў фараон, што сталася палёгка, і закамяніў сэрца сваё, і не паслухаў іх, як і гаварыў ГОСПАД.</verse>
				<verse number="16">I сказаў ГОСПАД Майсею: «Скажы Аарону: “Выцягні кій твой і ўдар ў пыл зямлі, і станецца пыл камарамі ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай”».</verse>
				<verse number="17">I яны зрабілі так, і выцягнуў Аарон руку сваю з кіем сваім, і ўдарыў у пыл зямлі, і зьявіліся камары на людзях і на скаціне. Увесь пыл зямлі стаўся камарамі ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай.</verse>
				<verse number="18">I рабілі так варажбіты варажбою сваёй, каб зьявіліся камары, але не змаглі. I былі камары на людзях і на скаціне.</verse>
				<verse number="19">I сказалі варажбіты фараону: «Палец Божы гэта». Але сэрца фараона зацьвярдзела, і ён не паслухаў іх, як і гаварыў ГОСПАД.</verse>
				<verse number="20">I сказаў ГОСПАД Майсею: «Устань раніцаю і стань перад фараонам. Вось, ён ідзе да вады, і ты скажы яму: “Гэтак кажа ГОСПАД: "Адпусьці народ Мой, і ён будзе служыць Мне.</verse>
				<verse number="21">Бо калі не адпусьціш народ Мой, вось, Я пашлю на цябе, і на слугаў тваіх, і на народ твой, і на дамы твае мухаў, і напоўняцца дамы Эгіпцян мухамі, і таксама грунты, на якіх яны.</verse>
				<verse number="22">I Я аддзялю ў той дзень зямлю Гашэн, у якой народ Мой жыве, каб ня было там мухаў, каб ты даведаўся, што Я — ГОСПАД пасярод зямлі.</verse>
				<verse number="23">І Я зраблю розьніцу паміж народам Маім і народам тваім. Заўтра станецца знак гэты"”».</verse>
				<verse number="24">I зрабіў ГОСПАД гэтак, і наляцелі уцяжлівыя мухі на дом фараона, і на дом слугаў ягоных, і на ўсю зямлю Эгіпецкую; гінула зямля ад мухаў.</verse>
				<verse number="25">I паклікаў фараон Майсея і Аарона, і сказаў ім: «Ідзіце, складзіце ахвяру Богу свайму ў гэтай зямлі».</verse>
				<verse number="26">I сказаў Майсей: «Не належыцца рабіць гэтак, бо агіду для Эгіпцянаў мы складзем ў ахвяру ГОСПАДУ, Богу нашаму; вось, мы будзем складаць у ахвяру тое, што агіднае ў Эгіпцянаў, перад вачыма іхнімі, і ці не ўкамянуюць яны нас?</verse>
				<verse number="27">На тры дні дарогі мы пойдзем у пустыню і складзем ахвяру ГОСПАДУ, Богу нашаму, як Ён скажа нам».</verse>
				<verse number="28">I сказаў фараон: «Я адпушчу вас, і вы складзеце ахвяру Богу свайму ў пустыні; толькі аддаляючыся, не аддаляйцеся, каб зыйсьці. Прасіце за мяне».</verse>
				<verse number="29">I сказаў Майсей: «Вось, я выйду ад цябе, і буду прасіць ГОСПАДА, і адыйдуць мухі ад фараона, і ад слугаў ягоных, і ад народу ягонага заўтра. Толькі няхай фараон больш не падманвае, не адпускаючы народ скласьці ахвяру ГОСПАДУ».</verse>
				<verse number="30">I выйшаў Майсей ад фараона, і прасіў ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="31">I зрабіў ГОСПАД паводле слова Майсея, і адвёў мухаў ад фараона, ад слугаў ягоных і ад народу ягонага; не засталося аніводнай.</verse>
				<verse number="32">Але фараон закамяніў сэрца сваё таксама гэтым разам і не адпусьціў народ.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="9">
				<verse number="1">I сказаў ГОСПАД Майсею: «Увайдзі да фараона і прамоў яму: “Гэтак кажа ГОСПАД, Бог Гебраяў: ‘Адпусьці народ Мой, і ён будзе служыць Мне,</verse>
				<verse number="2">Бо калі ты адмовішся выпусьціць і будзеш яшчэ трымаць іх,</verse>
				<verse number="3">вось, рука ГОСПАДА будзе на статку тваім, які ў полі, на конях, на аслах, на вярблюдах, на валах і авечках, зараза вельмі цяжкая.</verse>
				<verse number="4">I аддзеліць ГОСПАД статак Ізраіля ад статку Эгіпецкага, і нічога ня здохіне з усяго таго, што ў сыноў Ізраіля”».</verse>
				<verse number="5">I прызначыў ГОСПАД час, кажучы: «Заўтра зробіць ГОСПАД гэтае слова ў зямлі».</verse>
				<verse number="6">I зрабіў ГОСПАД гэтае слова назаўтра, і паздыхаў увесь статак Эгіпецкі; а ў статку сыноў Ізраіля ня здохла аніводнага.</verse>
				<verse number="7">I паслаў фараон, і вось, ня здохла ў статку Ізраіля аніводнага. І закамянела сэрца фараона, і ён не адпусьціў народ.</verse>
				<verse number="8">I сказаў ГОСПАД Майсею і Аарону: «Вазьміце сабе поўныя жмені сажы з печы, і няхай сыпне яе Майсей у неба перад вачыма фараона.</verse>
				<verse number="9">I станецца яна пылам па ўсёй зямлі Эгіпецкай, і будзе яна на людзях і на скаціне як запаленьне са скуламі па ўсёй зямлі Эгіпецкай».</verse>
				<verse number="10">І ўзялі яны сажу з печы і сталі перад фараонам. І сыпнуў яе Майсей у неба, і сталася запаленьне са скуламі на людзях і на скаціне.</verse>
				<verse number="11">I не маглі варажбіты ўстаяць перад Майсеям з прычыны запаленьня, бо запаленьне было на варажбітах і на ўсіх Эгіпцянах.</verse>
				<verse number="12">I зацьвярдзіў ГОСПАД сэрца фараона, і ён не паслухаў іх, як казаў ГОСПАД Майсею.</verse>
				<verse number="13">I сказаў ГОСПАД Майсею: «Устань раніцаю, і стань перад фараонам, і скажы яму: “Гэтак кажа ГОСПАД, Бог Гебраяў: "Адпусьці народ Мой, і ён будзе служыць Мне.</verse>
				<verse number="14">Бо гэтым разам Я пашлю ўсе плягі Мае ў сэрца тваё, і на слугаў тваіх, і на народ твой, каб ты даведаўся, што няма падобнага да Мяне на ўсёй зямлі.</verse>
				<verse number="15">Бо цяпер, калі Я выцягнуў руку Маю, і ўдару цябе і народ твой заразаю, ты будзеш выгублены з зямлі.</verse>
				<verse number="16">Але дзеля таго Я захаваў цябе, каб паказаць табе сілу Маю, і каб абвяшчалі імя Маё па ўсёй зямлі.</verse>
				<verse number="17">Ты яшчэ узьвялічваешся над народам Маім, каб не адпусьціць іх.</verse>
				<verse number="18">Вось, Я спашлю заўтра ў гэты самы час град вельмі вялікі, да якога падобнага не было ў Эгіпце ад дня яго заснаваньня аж дагэтуль.</verse>
				<verse number="19">I цяпер пашлі, каб схаваць статак твой і ўсё, што ёсьць у цябе ў полі. Кожны чалавек і скаціна, якія будуць засьпетыя ў полі і ня будуць забраныя ў дамы, — зыйдзе на іх град, і яны памруць"”».</verse>
				<verse number="20">Тыя са слугаў фараонавых, якія спужаліся слова ГОСПАДА, сабралі слугаў сваіх і статкі свае ў дамы.</verse>
				<verse number="21">А хто не зьвярнуў сэрца свайго да слова ГОСПАДА, той пакінуў слугаў сваіх і статкі свае ў полі.</verse>
				<verse number="22">I сказаў ГОСПАД Майсею: «Выцягні руку тваю да неба, і будзе град ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай, на чалавека, на скаціну і на ўсю траву палявую ў зямлі Эгіпецкай».</verse>
				<verse number="23">I выцягнуў Майсей кій свой да небу; і ГОСПАД даў грымоты і град, і зыйшоў агонь на зямлю, і спаслаў ГОСПАД град на ўсю зямлю Эгіпецкую.</verse>
				<verse number="24">I быў град і агонь, зьмяшаны з градам, вельмі вялікі, якога не было ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай з часу, як стала народам.</verse>
				<verse number="25">I пабіў град у-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай усё, што было ў полі, ад чалавека да скаціны, і ўсю траву палявую пабіў град, і ўсе дрэвы ў полі паламіў.</verse>
				<verse number="26">Толькі ў зямлі Гашэн, дзе [былі] сыны Ізраіля, не было граду.</verse>
				<verse number="27">I паслаў фараон, і паклікаў Майсея і Аарона, і сказаў ім: «Саграшыў я гэтым разам; ГОСПАД — справядлівы, а я і народ мой — ліхія.</verse>
				<verse number="28">Прасіце ГОСПАДА, бо ўжо досыць грымотаў Божых і граду, і я пушчу вас, і ня будзеце больш заставацца».</verse>
				<verse number="29">I сказаў яму Майсей: «Як толькі выйду з гораду, выцягну далоні свае да ГОСПАДА; грымоты спыняцца і граду больш ня будзе, каб ты ведаў, што ГОСПАДАВА зямля.</verse>
				<verse number="30">Але ты і слугі твае, я ведаю, яшчэ ня маеце страху перад абліччам ГОСПАДА Бога».</verse>
				<verse number="31">I лён, і ячмень былі пабітыя, бо ячмень красаваў, а лён квітнеў.</verse>
				<verse number="32">А пшаніца і жыта не былі пабітыя, бо яны пазьнейшыя.</verse>
				<verse number="33">I выйшаў Майсей ад фараона з гораду, і выцягнуў далоні свае да ГОСПАДА; і спыніліся грымоты і град, і дождж больш ня ліў на зямлю.</verse>
				<verse number="34">I ўбачыў фараон, што спыніліся дождж, і град, і грымоты, і далей грашыў, і закамяніў сэрца сваё ён сам і слугі ягоныя.</verse>
				<verse number="35">I зацьвярдзела сэрца фараона, і ён не адпусьціў сыноў Ізраіля, як і казаў ГОСПАД праз Майсея.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="10">
				<verse number="1">I сказаў ГОСПАД Майсею: «Увайдзі да фараона, бо Я закамяніў сэрца ягонае і сэрца слугаў ягоных, каб рабіць гэтыя знакі Мае пасярод яго,</verse>
				<verse number="2">і каб ты распавядаў у вушы сына твайго і сына сына твайго пра тое, што Я зрабіў у Эгіпце, і пра знакі Мае, якія Я ўчыніў ім, і каб вы ведалі, што Я — ГОСПАД».</verse>
				<verse number="3">I ўвайшлі Майсей і Аарон да фараона, і сказалі яму: «Гэтак кажа ГОСПАД, Бог Гебраяў: “Дакуль ты будзеш адмаўляцца скарыцца перада Мною? Адпусьці народ Мой, і яны будуць служыць Мне.</verse>
				<verse number="4">Бо калі адмовішся адпусьціць народ Мой, вось, Я прывяду заўтра саранчу ў межы твае.</verse>
				<verse number="5">І яна пакрые паверхню зямлі, і нельга будзе бачыць зямлі, і паесьць рэшту, што ацалела, што засталося ў вас пасьля граду, і паесьць кожнае дрэва, якое расьце ў вас на полі;</verse>
				<verse number="6">і напоўніць дамы твае, і дамы ўсіх слугаў тваіх, і дамы ўсіх Эгіпцян, чаго ня бачылі бацькі твае і бацькі бацькоў тваіх з дня, як былі на зямлі, аж да дня гэтага”». I павярнуўся, і выйшаў ад фараона.</verse>
				<verse number="7">I сказалі слугі фараонавы яму: «Дакуль гэта будзе для нас сілом? Адпусьці гэтых людзей, і няхай яну служаць ГОСПАДУ, Богу свайму. Няўжо ты яшчэ не разумееш, што гіне Эгіпет?»</verse>
				<verse number="8">I вярнулі Майсея і Аарона да фараона, і ён сказаў ім: «Ідзіце, служыце ГОСПАДУ, Богу вашаму. Але хто мае пайсьці?»</verse>
				<verse number="9">I сказаў Майсей: «Пойдзем з малымі нашымі і са старымі нашымі, з сынамі нашымі і дочкамі нашымі, пойдзем з авечкамі нашымі і валамі нашымі, бо сьвята ГОСПАДУ ў нас».</verse>
				<verse number="10">I сказаў ім [фараон]: «Няхай так будзе ГОСПАД з вамі! Як я адпушчу вас і дзяцей вашых? Глядзіце, бо ліха перад вамі.</verse>
				<verse number="11">Не, [ня будзе] так. Ідзіце мужчыны і служыце ГОСПАДУ, бо вы гэтага жадалі». I выгналі іх ад аблічча фараона.</verse>
				<verse number="12">I сказаў ГОСПАД Майсею: «Выцягні руку сваю на зямлю Эгіпецкую дзеля саранчы, і яна прыйдзе на зямлю Эгіпецкую, і паесьць усю траву зямлі, усё, што пакінуў град».</verse>
				<verse number="13">I выцягнуў Майсей кій свой на зямлю Эгіпецкую; і ГОСПАД прывёў на зямлю ўсходні вецер увесь той дзень і ўсю ноч. Настала раніца, і ўсходні вецер прынёс саранчу.</verse>
				<verse number="14">I прыйшла саранча на ўсю зямлю Эгіпецкую, і асела ў-ва ўсіх межах Эгіпецкіх вельмі цяжка; уперад не было такой саранчы, як гэта, і пасьля яе ня будзе такой.</verse>
				<verse number="15">I яна пакрыла паверхню ўсёй зямлі, і зямля пацямнела, і паела ўсю траву зямную і ўсе плады дрэваў, якія засталіся пасьля граду; і не засталося ніякай зеляніны на дрэвах і на траве палявой у-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай.</verse>
				<verse number="16">I пасьпяшаўся фараон паклікаць Майсея і Аарона і сказаў: «Саграшыў я перад ГОСПАДАМ, Богам вашым, і перад вамі.</verse>
				<verse number="17">I цяпер даруйце, прашу, грэх мой толькі ў гэты раз, і прасіце ГОСПАДА, Бога вашага, каб толькі Ён прыбраў ад мяне гэтую сьмерць».</verse>
				<verse number="18">I выйшаў [Майсей] ад фараона, і прасіў ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="19">I павярнуў ГОСПАД заходні вецер, вельмі моцны, і ён панёс саранчу і ўкінуў яе ў Чырвонае мора; не засталося аніводнае саранчы ў-ва ўсіх межах Эгіпецкіх.</verse>
				<verse number="20">І ГОСПАД зрабіў цьвёрдым сэрца фараона, і ён не адпусьціў сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="21">I сказаў ГОСПАД Майсею: «Выцягні руку тваю да неба, і станецца цемра на зямлі Эгіпецкай, і будзе адчувацца цемра».</verse>
				<verse number="22">I ён выцягнуў руку сваю да неба, і сталася густая цемра ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай тры дні.</verse>
				<verse number="23">Ня бачылі людзі адзін аднаго, і ніхто не ўставаў з месца свайго тры дні; а ў-ва ўсіх сыноў Ізраіля было сьветла ў сядзібах іхніх.</verse>
				<verse number="24">I паклікаў фараон Майсея, і сказаў: «Ідзіце, служыце ГОСПАДУ, толькі авечкі вашыя і валы вашыя няхай застануцца, і таксама дзеці вашыя няхай ідуць з вамі».</verse>
				<verse number="25">І сказаў Майсей: «Таксама ты павінен даць у рукі нашыя ахвяры і цэласпаленьні, і мы зробім гэта ГОСПАДУ, Богу нашаму.</verse>
				<verse number="26">I таксама статак наш пойдзе з намі, і не застанецца ані капыта; бо з яго мы возьмем для служэньня ГОСПАДУ, Богу нашаму; але мы ня ведаем, чым будзем служыць ГОСПАДУ, пакуль ня прыйдзем туды».</verse>
				<verse number="27">I зрабіў цьвёрдым ГОСПАД сэрца фараона, і ён не захацеў адпусьціць іх.</verse>
				<verse number="28">I сказаў яму фараон: «Ідзі ад мяне! Сьцеражыся, каб ты ня бачыў больш аблічча маё, бо ў той дзень, калі ты ўбачыш аблічча маё, памрэш».</verse>
				<verse number="29">I сказаў Майсей: «Так [станецца, як] ты сказаў. Я больш ня буду бачыць аблічча тваё».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="11">
				<verse number="1">І сказаў ГОСПАД Майсею: «Яшчэ адну загубу Я навяду на фараона і на Эгіпет. Пасьля гэтага ён адпусьціць вас адгэтуль. Калі ён будзе адпускаць вас, выганяючы, выжане вас адгэтуль.</verse>
				<verse number="2">Прамоў, прашу, у вушы народу, і няхай мужчына папросіць ў бліжняга свайго, і жанчына — у бліжняй сваёй начыньне срэбнае і начыньне залатое».</verse>
				<verse number="3">I даў ГОСПАД ласку народу ў вачах Эгіпцянаў, таксама гэты чалавек Майсей быў вельмі вялікі ў зямлі Эгіпецкай, у вачах слугаў фараона і ў вачах народу.</verse>
				<verse number="4">I сказаў Майсей: «Гэтак кажа ГОСПАД: “Апоўначы Я прайду пасярод Эгіпту.</verse>
				<verse number="5">I памрэ кожны першародны ў зямлі Эгіпецкай, ад першароднага фараона, які сядзіць на пасадзе сваім, да першароднага нявольніцы, якая пры жорнах, і ўсе першародныя скаціны.</verse>
				<verse number="6">I будзе крык вялікі ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай, што падобнага да яго не было і падобнага да яго больш ня будзе.</verse>
				<verse number="7">А ў сыноў Ізраіля не варухне сабака языком сваім ані на чалавека, ані на скаціну, каб вы ведалі, што робіць адрозьненьне ГОСПАД паміж Эгіптам і Ізраілем”.</verse>
				<verse number="8">I прыйдуць усе гэтыя слугі твае да мяне, і паклоняцца мне, кажучы: “Выйдзі ты і ўвесь народ, які каля ног тваіх”, і пасьля гэтага я выйду». I выйшаў ад фараона, палаючы гневам.</verse>
				<verse number="9">I сказаў ГОСПАД Майсею: «Не паслухае вас фараон, каб памножыліся цуды Мае ў зямлі Эгіпецкай».</verse>
				<verse number="10">I Майсей і Аарон зрабілі ўсі гэтыя цуды перад фараонам, і зацьвярдзіў ГОСПАД сэрца фараона, і ён не адпусьціў сыноў Ізраіля з зямлі сваёй.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="12">
				<verse number="1">I сказаў ГОСПАД Майсею і Аарону ў зямлі Эгіпецкай, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Месяц гэты няхай будзе ў вас пачаткам месяцаў; першым няхай ён будзе ў вас месяцам году.</verse>
				<verse number="3">Прамоўце да ўсёй грамады Ізраіля, кажучы: “У дзясяты [дзень] гэтага месяца няхай возьмуць сабе кожны ягня для дому бацькоў, ягня на дом.</verse>
				<verse number="4">I калі малы дом, каб [спажыць] ягня, няхай возьме ён і сусед найбліжэйшы да дому ягонага, паводле ліку душаў; паводле таго, колькі кожны зьесьць, палічыце на ягня.</verse>
				<verse number="5">Ягня беззаганнае, самец аднагодак мае быць у вас; з авечак альбо з козаў возьмеце [яго].</verse>
				<verse number="6">I будзеце захоўваць яго да чатырнаццатага дня гэтага месяца. І зарэжа яго ўся супольнасьць грамады Ізраіля адвячоркам.</verse>
				<verse number="7">I возьмуць кроў [ягоную], і памажуць абодва вушакі і вершнікі ў дамах, у якіх будуць есьці яго.</verse>
				<verse number="8">І будуць есьці ў гэтую ноч мяса [ягонае], сьпечанае на агні, і праснакі; з горкімі травамі будуць есьці [яго].</verse>
				<verse number="9">Ня ешце з яго сырога або зваранага ў вадзе, але сьпечанае на агні, галаву ягоную з галёнкамі ягонымі і нутром ягоным.</verse>
				<verse number="10">I не пакідайце [нічога] з яго да раніцы; і тое, што застанецца з яго да раніцы, спаліце на агні.</verse>
				<verse number="11">I гэтак будзеце есьці яго: няхай будуць сьцёгны вашыя падперазаныя, абутак ваш — на нагах вашых і кій ваш — у руцэ вашай, і ешце яго пасьпешліва. Гэта — Пасха для ГОСПАДА”.</verse>
				<verse number="12">I Я прайду па зямлі Эгіпецкай у гэтую ноч, і заб’ю кожнага першароднага ў зямлі Эгіпецкай, ад чалавека аж да скаціны, і над усімі багамі Эгіпту Я ўчыню суды. Я — ГОСПАД.</verse>
				<verse number="13">I будзе для вас кроў знакам на дамах, у якіх вы будзеце, і Я ўбачу кроў, і абміну вас, і ня будзе сярод вас плягі зьнішчэньня, калі Я буду забіваць у зямлі Эгіпецкай.</verse>
				<verse number="14">I будзе гэты дзень для вас на ўспамін, і будзеце сьвяткаваць яго як сьвята для ГОСПАДА ў пакаленьнях вашых; як пастанову вечную будзеце сьвяткаваць яго.</verse>
				<verse number="15">Сем дзён будзеце есьці праснакі; і ўжо ў першы дзень прыміце кісьлю з дамоў вашых; бо кожны, хто будзе есьці кіслае з першага дня да сёмага дня, душа таго будзе выгублена з Ізраілю.</verse>
				<verse number="16">А ў першы дзень — сьвяты збор, і ў сёмы дзень сьвяты збор будзе ў вас, ніякае работы ня будзеце рабіць у іх; толькі тое, што есьці кожнай душы, адно тое можна рабіць вам.</verse>
				<verse number="17">I захоўвайце [Сьвята] Праснакоў, бо ў гэты дзень Я вывеў войска вашае з зямлі Эгіпецкае; і захоўвайце гэты дзень у пакаленьнях вашых як пастанову вечную.</verse>
				<verse number="18">У першы [месяц], у чатырнаццаты дзень месяца з вечара будзеце есьці праснакі аж да вечара дваццаць першага дня таго самага месяца.</verse>
				<verse number="19">Сем дзён кісьля няхай ня знойдзецца ў дамах вашых; бо хто будзе есьці кіслае, выгублена будзе душа тая з грамады Ізраіля, ці гэта прыхадзень, ці той, што нарадзіўся ў гэтай зямлі.</verse>
				<verse number="20">Нічога кіслага ня будзеце есьці; у-ва ўсіх сядзібах вашых будзеце есьці праснакі».</verse>
				<verse number="21">I паклікаў Майсей усіх старшыняў Ізраіля, і сказаў ім: «Выбярыце і вазьміце сабе ягнятка паводле плямёнаў вашых і зарэжце яго [як ахвяру] пасхальную.</verse>
				<verse number="22">I вазьміце вязку ізопу, і занурыце ў кроў, якая ў мядніцы, і памажаце вершнік і абодва вушакі крывёю, якая ў мядніцы, і вы самі не выходзьце ніхто за дзьверы дому свайго аж да раніцы.</verse>
				<verse number="23">I пойдзе ГОСПАД, каб губіць Эгіпет, і ўбачыць кроў на вершніку і на абодвух вушаках, і пройдзе ГОСПАД каля дзьвярэй, і ня дасьць нішчыцелю ўвайсьці ў дамы вашыя, каб губіць.</verse>
				<verse number="24">I будзеце захоўваць гэта слова, як пастанову для сябе і для сыноў вашых на вякі.</verse>
				<verse number="25">I станецца, што, калі вы ўвойдзеце ў зямлю, якую дасьць вам ГОСПАД, як Ён казаў, дык будзеце захоўваць служэньне гэтае.</verse>
				<verse number="26">I станецца, што скажуць вам сыны вашыя: “Што гэта за служэньне ў вас?”</verse>
				<verse number="27">а вы адкажаце: “Гэта ахвяра — Пасха для ГОСПАДА, Які абмінуў дамы сыноў Ізраіля ў Эгіпце, калі губіў Эгіпет, а дамы нашыя захаваў”». I схіліўся народ, і пакланіўся.</verse>
				<verse number="28">I пайшлі, і зрабілі сыны Ізраіля; як загадаў ГОСПАД Майсею і Аарону, так і зрабілі.</verse>
				<verse number="29">I сталася а палове ночы, і забіў ГОСПАД усіх першародных ў зямлі Эгіпецкай, ад першароднага фараона, які сядзеў на пасадзе сваім, аж да першароднага вязьня, які ў вязьніцы, і ўсіх першародных у жывёлы.</verse>
				<verse number="30">I ўстаў фараон уначы, сам і ўсе слугі ягоныя, і ўвесь Эгіпет; і сталася вялікае галашэньне ў Эгіпце, бо не было дому, у якім не было б памерлага.</verse>
				<verse number="31">I паклікаў ён Майсея і Аарона ўначы, і сказаў: «Устаньце, выйдзіце з асяродзьдзя народу майго, і вы, і таксама сыны Ізраіля, і ідзіце, служыце ГОСПАДУ, як вы казалі.</verse>
				<verse number="32">Таксама авечкі вашыя, таксама валы вашыя вазьміце, як вы казалі, і ідзіце, і дабраславіце таксама мяне».</verse>
				<verse number="33">I прысьпешвалі Эгіпцяне народ, каб хутчэй выслаць яго з зямлі той, бо казалі яны: «Усе мы памром».</verse>
				<verse number="34">I панёс народ цеста сваё перш, чым яно скісла, дзежы свае, завязаныя ў шаты свае, на плячах сваіх.</verse>
				<verse number="35">I сыны Ізраіля зрабілі паводле слова Майсея, і пазычылі ў Эгіпцянаў начыньне срэбнае і начыньне залатое, і адзеньне.</verse>
				<verse number="36">I ГОСПАД даў ласку народу ў вачах Эгіпцянаў, і яны пазычалі ім; і абрабавалі яны Эгіпет.</verse>
				<verse number="37">I вырушылі сыны Ізраіля з Рамсэса ў Сукот [у ліку] каля шасьцісот тысячаў пешых мужчынаў, апрача дзяцей.</verse>
				<verse number="38">Таксама мноства плямёнаў выйшла з імі, і авечкі, і валы, надытак вельмі вялікі.</verse>
				<verse number="39">I сьпяклі яны з цеста, якое вынесьлі з Эгіпту, прэсныя аладкі, бо яно яшчэ ня скісла, бо яны былі выгнаныя з Эгіпту і не маглі затрымацца, і нават ежы не прыгатавалі сабе [на дарогу].</verse>
				<verse number="40">А [час] аселасьці сыноў Ізраіля, колькі яны жылі ў Эгіпце, быў чатырыста трыццаць гадоў.</verse>
				<verse number="41">I сталася па заканчэньні чатырыста трыццаці гадоў, што ў гэтым самы дзень выйшла ўсё войска ГОСПАДА з зямлі Эгіпецкае.</verse>
				<verse number="42">Гэта ноч чуваньня для ГОСПАДА, калі Ён вывеў іх з зямлі Эгіпецкае, і гэтая самая ноч — чуваньне перад ГОСПАДАМ для ўсіх сыноў Ізраіля ў пакаленьні іхнія.</verse>
				<verse number="43">I сказаў ГОСПАД Майсею і Аарону: «Вось пастанова Пасхі: ніякі чужынец ня будзе есьці яе.</verse>
				<verse number="44">А кожны слуга — чалавек, набыты за срэбра, калі ты абрэжаш яго, можа есьці яе.</verse>
				<verse number="45">Прыхадзень і найміт ня будзе есьці яе.</verse>
				<verse number="46">У адным доме маеце есьці яе, не выносьце мяса вонкі з дому, і косткі яе не ламіце.</verse>
				<verse number="47">Уся грамада Ізраіля мае рабіць гэта.</verse>
				<verse number="48">I калі чужынец будзе жыць з табою, і [захоча] ўчыніць Пасху ГОСПАДА, абрэж у яго ўсіх мужчынаў, і тады няхай наблізіцца, каб рабіць яе, і будзе ён як тутэйшы у зямлі; але ніхто неабрэзаны ня будзе есьці яе.</verse>
				<verse number="49">Адзін закон будзе для тутэйшага і для чужынца, што жыве сярод вас».</verse>
				<verse number="50">I зрабілі гэта ўсе сыны Ізраіля; як ГОСПАД загадаў Майсею і Аарону, так і зрабілі.</verse>
				<verse number="51">I сталася, што ў той самы дзень ГОСПАД вывеў сыноў Ізраіля з зямлі Эгіпецкай паводле дружынаў іхніх.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="13">
				<verse number="1">I прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Пасьвяці Мне ўсіх першародных, што адкрывае ўсякае ўлоньне ў сыноў Ізраіля, у чалавека і ў жывёлы. Мае яны».</verse>
				<verse number="3">I сказаў Майсей народу: «Памятай гэты дзень, у які вы выйшлі з Эгіпту, з дому няволі, бо рукою моцнаю вывеў вас ГОСПАД адгэтуль, і ня ешце кіслага.</verse>
				<verse number="4">Сёньня вы выходзіце ў месяцы Авіў.</verse>
				<verse number="5">I будзе, калі увядзе вас ГОСПАД у зямлю Хананейца, і Хетыта, і Амарэя, і Хівея, і Евусея, пра якую Ён прысягаў бацькам тваім, што дасьць табе зямлю, якая цячэ малаком і мёдам, захоўвай служэньне гэтае ў месяцы гэтым.</verse>
				<verse number="6">Сем дзён будзеш есьці праснакі, а ў сёмы дзень — сьвята для ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="7">Праснакі будзеш есьці сем дзён; і ня будзе бачана ў цябе кіслага, і ня будзе бачана ў цябе кісьлі ў-ва ўсіх межах тваіх.</verse>
				<verse number="8">I распавядзеш сыну твайму ў гэты дзень, кажучы: “Гэта дзеля таго, што зрабіў ГОСПАД мне, калі я выходзіў з Эгіпту”.</verse>
				<verse number="9">I будзе для цябе гэта знакам на руцэ тваёй і памяткаю між вачыма тваімі, каб закон ГОСПАДА быў на вуснах тваіх, бо рукою моцнаю вывеў цябе ГОСПАД з Эгіпту.</verse>
				<verse number="10">I будзеш захоўваць пастанову гэтую ў вызначаным час з году ў год.</verse>
				<verse number="11">I станецца, што ўвядзе цябе ГОСПАД у зямлю Хананейца, як Ён прысягаў табе і бацькам тваім, і дасьць яе табе.</verse>
				<verse number="12">І ты аддзеліш ўсё, што адкрывае ўлоньне, для ГОСПАДА, і ўсё першароднае, што адкрывае [ўлоньне] ў жывёлы, якое будзе тваё, мужчынскага роду — для ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="13">І кожнага асла, які адкрывае [ўлоньне], выкупіш баранчыкам; а калі ня выкупіш, зламі карак ягоны; і кожнага першароднага чалавека з сыноў сваіх выкупіш.</verse>
				<verse number="14">I станецца, што спытаецца ў цябе сын твой заўтра, кажучы: “Што гэта?”, і ты скажы яму: “Моцнаю рукою вывеў нас ГОСПАД з Эгіпту, з дому няволі.</verse>
				<verse number="15">I сталася, што зацяўся фараон, каб не адпусьціць нас, і забіў ГОСПАД усіх першародных у зямлі Эгіпецкай, ад першароднага чалавека аж да першароднага жывёлы. Дзеля гэтага я ахвярую ГОСПАДУ ўсіх самцоў, якія адкрываюць улоньне, і ўсіх першародных сыноў маіх выкупляю”.</verse>
				<verse number="16">I будзе [гэта] знакам на руцэ тваёй і павязкаю між вачэй тваіх, бо моцнаю рукою вывеў нас ГОСПАД з Эгіпту».</verse>
				<verse number="17">I сталася, калі адпусьціў фараон народ, не павёў іх Бог па шляху зямлі Філістынскай, хоць яна блізкая, бо сказаў Бог: «Каб не пашкадаваў народ, калі ўбачыць вайну, і не вярнуўся ў Эгіпет».</verse>
				<verse number="18">I павёў Бог народ шляхам пустыні да мора Чырвонага. I выйшлі збройныя сыны Ізраіля з зямлі Эгіпецкае.</verse>
				<verse number="19">I ўзяў Майсей з сабою косткі Язэпа, бо прысягаю запрысяг Язэп сыноў Ізраіля, кажучы: «Наведваючы, наведае вас Бог, і вы вынясіце з сабою косткі мае адгэтуль».</verse>
				<verse number="20">I вырушылі з Сукоту, і сталі табарам у Этаме, на скраю пустыні.</verse>
				<verse number="21">I ГОСПАД ішоў перад імі ўдзень у слупе воблачным, каб весьці іх па дарозе, а ўначы — у слупе вогненым, каб сьвяціць ім, каб [маглі] ісьці ўдзень і ўначы.</verse>
				<verse number="22">Не адыходзіў слуп воблачны ўдзень і слуп вогнены ўначы ад аблічча народу.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="14">
				<verse number="1">I прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Скажы сынам Ізраіля, каб яны павярнуліся і сталі табарам перад Пі-Гахіротам, між Мігдолам і морам, перад Баал-Цэфонам. Насупраць яго станьце табарам каля мора.</verse>
				<verse number="3">I скажа фараон пра сыноў Ізраіля: “Яны заблукалі ў зямлі гэтай, замкнула іх пустыня”.</verse>
				<verse number="4">І Я зраблю цьвёрдым сэрца фараона, і ён пагоніцца за імі, і Я ўслаўлюся над фараонам і над усім войскам ягоным; і пазнаюць Эгіпцяне, што Я — ГОСПАД». I зрабілі гэтак.</verse>
				<verse number="5">I паведамілі валадару Эгіпецкаму, што народ уцёк; і павярнулася сэрца фараона і слугаў ягоных супраць народу [Ізраіля], і сказалі яны: «Што гэта мы зрабілі, што адпусьцілі Ізраільцянаў са службы нам?»</verse>
				<verse number="6">I запрог ён калясьніцу сваю, і народ свой узяў з сабою.</verse>
				<verse number="7">I ўзяў шэсьцьсот калясьніцаў выборных, і ўсе калясьніцы Эгіпецкія, і па тры [ваяры] на кожнай з іх.</verse>
				<verse number="8">I зацьвярдзіў ГОСПАД сэрца фараона, валадара Эгіпту, і ён пагнаўся за сынамі Ізраіля; а сыны Ізраіля выйшлі пад рукою ўзьнятаю.</verse>
				<verse number="9">I пагналіся Эгіпцяне за імі, і ўсе коні і калясьніцы фараона, і вершнікі ягоныя, і ўсё войска ягонае дагналі іх, калі стаялі табарам каля мора, каля Пі-Гахірота насупраць Баал-Цэфона.</verse>
				<verse number="10">I фараон наблізіўся, і ўзьнялі сыны Ізраіля вочы свае, і вось, Эгіпет рушыць за імі, і моцна напужаліся, і клікалі сыны Ізраіля да ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="11">I сказалі Майсею: «Ці ж не было магілаў у Эгіпце, што ты ўзяў нас паміраць у пустыні? Што гэта ты зрабіў нам, што вывеў нас з Эгіпту?</verse>
				<verse number="12">Ці ня гэтае слова гаварылі мы табе ў Эгіпце, кажучы: “Пакінь нас, і мы будзем служыць у Эгіпцянаў”? Бо лепш нам служыць у Эгіпцянаў, чым паміраць у пустыні».</verse>
				<verse number="13">І сказаў Майсей народу: «Ня бойцеся! Стойце і ўбачыце збаўленьне ГОСПАДА, якое Ён учыніць для вас сёньня. Бо Эгіпцянаў, якіх вы бачыце сёньня, больш ня ўбачыце ўжо на вякі.</verse>
				<verse number="14">ГОСПАД будзе ваяваць за вас, а вы маўчыце».</verse>
				<verse number="15">I сказаў ГОСПАД Майсею: «Чаго ты клічаш да Мяне? Прамоў да сыноў Ізраіля, і няхай вырушаць [у дарогу].</verse>
				<verse number="16">А ты ўзьнімі кій твой і выцягні руку тваю на мора, і расьсячы яго, і ўвойдуць сыны Ізраіля ў сярэдзіну мора па сухому.</verse>
				<verse number="17">А Я, вось, зраблю цьвёрдым сэрца Эгіпцянаў, і яны ўвойдуць за імі, і Я ўслаўлюся над фараонам і над усім войскам ягоным, над калясьніцамі ягонымі і над вершнікамі ягонымі.</verse>
				<verse number="18">I даведаецца Эгіпет, што Я — ГОСПАД, калі Я ўслаўлюся над фараонам, над калясьніцамі ягонымі і над вершнікамі ягонымі».</verse>
				<verse number="19">I рушыў анёл Божы, які ішоў перад табарам Ізраіля, і пайшоў ззаду іх. І рушыў слуп воблачны ад аблічча іхняга, і стаў ззаду іх,</verse>
				<verse number="20">і ўвайшоў паміж табарам Эгіпецкім і табарам Ізраільскім, і быў хмарай і цемраю, і асьвячаў ноч; і не наблізіліся адны да адных праз усю ноч.</verse>
				<verse number="21">I выцягнуў Майсей руку сваю на мора, і гнаў ГОСПАД мора гвалтоўным усходнім ветрам усю ноч, і зрабіў мора сухменем, і расьсекліся воды.</verse>
				<verse number="22">I прайшлі сыны Ізраіля па сярэдзіне мора па сухому, і воды былі для іх мурам праваруч іх і леваруч іх.</verse>
				<verse number="23">I пагналіся Эгіпцяне, і пайшлі за імі ў сярэдзіну мора ўсе коні фараона, калясьніцы ягоныя і вершнікі ягоныя.</verse>
				<verse number="24">I сталася ў ранішнюю варту, і глянуў ГОСПАД на табар Эгіпцянаў са слупа вогненнага і воблачнага, і зьмяшаў табар Эгіпцянаў.</verse>
				<verse number="25">I затрымаў колы калясьніцаў іхніх, і яны цягнулі іх з цяжкасьцю. I сказаў Эгіпет: «Уцякайма ад аблічча Ізраіля, бо ГОСПАД змагаецца за іх супраць Эгіпту!»</verse>
				<verse number="26">I сказаў ГОСПАД Майсею: «Выцягні руку тваю на мора, і няхай вернуцца воды на Эгіпет, на калясьніцы ягоныя і на вершнікаў ягоных».</verse>
				<verse number="27">I выцягнуў Майсей руку сваю на мора, і вярнула мора сілу сваю на сьвітаньні, а Эгіпцяне ўцякалі напярэймы яму; і кінуў ГОСПАД Эгіпцянаў у сярэдзіну мора.</verse>
				<verse number="28">I вярнуліся воды, і пакрылі калясьніцы і вершнікаў усяго войска фараона, якія ўвайшлі за імі ў мора; не засталося з іх аніводнага.</verse>
				<verse number="29">А сыны Ізраіля ішлі па сухому па сярэдзіне мора, і воды былі для іх мурам праваруч іх і леваруч іх.</verse>
				<verse number="30">I выбавіў ГОСПАД у дзень гэты Ізраіля з рукі Эгіпцянаў; і ўбачыў Ізраіль Эгіпет мёртвым на беразе мора.</verse>
				<verse number="31">I ўбачыў Ізраіль руку вялікую, якую зьявіў ГОСПАД над Эгіптам; і баяўся народ ГОСПАДА, і паверылі ГОСПАДУ і Майсею, слузе Ягонаму.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="15">
				<verse number="1">Тады засьпяваў Майсей і сыны Ізраіля гэты сьпеў ГОСПАДУ, і сказалі, кажучы: «Засьпяваю ГОСПАДУ, бо Ён, узьвялічваючыся, узьвялічыўся; каня і вершніка ягонага ўкінуў у мора.</verse>
				<verse number="2">Сіла мая і песьня — ГОСПАД, і Ён стаўся для мяне збаўленьнем. Ён — Бог мой, і я ўслаўляю Яго, [Ён —] Бог бацькі майго, і я вывышаю Яго.</verse>
				<verse number="3">ГОСПАД — Муж вайны, ГОСПАД — імя Ягонае.</verse>
				<verse number="4">Калясьніцы фараона і войска ягонае Ён укінуў у мора, і выборныя ваяры ягоныя патанулі ў моры Чырвоным.</verse>
				<verse number="5">Бездані пакрылі іх, яны пайшлі ў глыбіні, як камень.</verse>
				<verse number="6">Правіца Твая, ГОСПАДЗЕ, праславілася моцаю; правіца Твая, ГОСПАДЗЕ, скрышыла ворага.</verse>
				<verse number="7">I ў велічы маестату Твайго Ты зруйнаваў тых, што паўсталі супраць Цябе. Ты паслаў гнеў Твой, і ён спаліў іх, як салому.</verse>
				<verse number="8">I ад подыху гневу Твайго сабраліся воды, сталіся як копы струмяні, сьселіся бездані ў сэрцы мора.</verse>
				<verse number="9">Вораг сказаў: “Буду гнацца, даганю, падзялю здабычу; насыціцца імі душа мая, выхаплю меч мой, схопіць іх рука мая”.</verse>
				<verse number="10">Ты павеяў духам Тваім, і пакрыла іх мора. Яны патанулі, як волава, у водах магутных.</verse>
				<verse number="11">Хто, як Ты, ГОСПАДЗЕ, між багамі? Хто, як Ты, праслаўлены ў сьвятасьці, страшны ў хвале, Той, Які робіць цуды?</verse>
				<verse number="12">Ты выцягнуў правіцу Сваю, праглынула іх зямля.</verse>
				<verse number="13">Ты вёў у міласэрнасьці Тваёй народ, які Ты выбавіў, прывёў сілаю Тваёю ў жытло сьвятасьці Тваёй.</verse>
				<verse number="14">Пачулі народы, задрыжалі; болі ахапілі жыхароў Філістынскіх.</verse>
				<verse number="15">Тады спалохаліся князі Эдому, моцных Мааву ахапіла дрыжаньне, млеюць усе жыхары Ханаану.</verse>
				<verse number="16">Няхай ахопіць іх жах і баязьлівасьць. Ад вялікасьці рамяна Твайго замоўкнуць яны як камень, аж пакуль пройдзе народ Твой, ГОСПАДЗЕ, пакуль пройдзе народ гэты, які Ты набыў [для Сябе].</verse>
				<verse number="17">Ты завядзеш іх і пасадзіш іх на гары спадчыны Тваёй, на месцы, якое Ты, ГОСПАДЗЕ, ўчыніў на жытло, сьвятыню, Госпадзе, якую ўгрунтавалі рукі Твае.</verse>
				<verse number="18">ГОСПАД будзе валадарыць на вякі вечныя.</verse>
				<verse number="19">Бо ўвайшоў конь фараона з калясьніцамі ягонымі і з вершнікамі ягонымі ў мора, і абрынуў ГОСПАД на іх воды мора, а сыны Ізраіля прайшлі па сухому па сярэдзіне мора».</verse>
				<verse number="20">I ўзяла Мірыям, прарочыца, сястра Аарона, бубен у руку сваю, і выйшлі за ёю ўсе жанчыны з бубнамі і танцамі.</verse>
				<verse number="21">I адказала ім Мірыям: «Сьпявайце ГОСПАДУ, бо ўзьвялічваючыся, узьвялічыўся Ён; каня і вершніка ягонага ўкінуў у мора».</verse>
				<verse number="22">I павёў Майсей Ізраіль ад мора Чырвонага, і яны ўвайшлі ў пустыню Шур; і ішлі яны тры дні па пустыні, і не знайшлі вады.</verse>
				<verse number="23">I прыйшлі ў Мару, і не маглі піць ваду ў Мары, бо яна была горкая; таму назвалі яе Мара.</verse>
				<verse number="24">I наракаў народ на Майсея, кажучы: «Што будзем піць?»</verse>
				<verse number="25">I клікаў [Майсей] да ГОСПАДА, і паказаў яму ГОСПАД дрэва, і ён кінуў яго ў ваду, і стала салодкая вада. Там Ён даў яму пастановы і суд, і там выспрабаваў яго,</verse>
				<verse number="26">і сказаў: «Калі ты будзеш, слухаючы, слухаць голас ГОСПАДА, Бога твайго, і робячы, будзеш рабіць тое, што правільнае ў вачах Ягоных, і прыхіліш вуха да прыказаньняў Ягоных, і будзеш захоўваць усе пастановы Ягоныя, ніводнае з немачаў, якія Я навёў на Эгіпет, не навяду на цябе, бо Я — ГОСПАД, Лекар твой».</verse>
				<verse number="27">I прыйшлі яны ў Элім. Там было дванаццаць крыніцаў вады і семдзесят пальмаў; і сталі там табарам каля водаў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="16">
				<verse number="1">I вырушылі з Эліму, і прыйшла ўся грамада сыноў Ізраіля ў пустыню Сін, якая паміж Элімам і Сынаем, у пятнаццаты дзень другога месяца пасьля выхаду іхняга з зямлі Эгіпецкай.</verse>
				<verse number="2">I наракала, і наракала ўся грамада сыноў Ізраіля на Майсея і Аарона ў пустыні.</verse>
				<verse number="3">I сказалі ім сыны Ізраіля: «Лепш бы мы памерлі ад рукі ГОСПАДА ў зямлі Эгіпецкай, калі мы сядзелі пры катлах з мясам, калі мы елі хлеб да насычэньня! Бо вы вывялі нас у гэтую пустыню, каб памерла з голаду ўся супольнасьць гэтая».</verse>
				<verse number="4">I сказаў ГОСПАД Майсею: «Вось, Я спашлю вам, як дождж, хлеб з неба; і выйдзе народ, і будзе зьбіраць штодня патрэбнае на дзень, каб Я выпрабаваў яго, ці будзе ён хадзіць паводле закону Майго, ці не.</verse>
				<verse number="5">I станецца ў шосты дзень, і прыгатуеце тое, што прынясуць, і будзе падвойная [мера] адносна таго, што зьбіралі дзень пры дні».</verse>
				<verse number="6">I сказаў Майсей і Аарон усім сынам Ізраіля: «[Будзе] вечар, і вы пазнаеце, што ГОСПАД вывеў вас з зямлі Эгіпецкай.</verse>
				<verse number="7">А [будзе], раніца, і вы ўбачыце славу ГОСПАДА, бо Ён пачуў нараканьне вашае на ГОСПАДА; а мы, хто мы, што вы наракаеце і наракаеце на нас?»</verse>
				<verse number="8">I сказаў Майсей: «[Гэта будзе], калі дасьць ГОСПАД увечары вам мяса на ежу, а раніцаю — хлеб, каб насыціцца, бо ГОСПАД пачуў нараканьне вашае, як вы наракалі на Яго. А мы, што мы? Не на нас нараканьне вашае, але на ГОСПАДА».</verse>
				<verse number="9">I сказаў Майсей Аарону: «Скажы ўсёй грамадзе сыноў Ізраіля: “Наблізьцеся перад аблічча ГОСПАДА, бо Ён пачуў нараканьне вашае”».</verse>
				<verse number="10">I сталася, калі гаварыў Аарон да ўсёй грамады сыноў Ізраіля, і яны зьвярнуліся ў бок пустыні, і вось, слава ГОСПАДА зьявілася ў воблаку.</verse>
				<verse number="11">I прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:</verse>
				<verse number="12">«Я пачуў нараканьне сыноў Ізраіля. Прамоў да іх, кажучы: “Адвячоркам будзеце есьці мяса, а раніцаю насыціцеся хлебам, і пазнаеце, што Я — ГОСПАД, Бог ваш”».</verse>
				<verse number="13">I сталася ўвечары, і наляцелі перапёлкі, і пакрылі табар, а раніцаю быў пласт расы вакол табару.</verse>
				<verse number="14">I падняўся пласт расы, і вось, на абліччы пустыні [нешта] дробнае і зярнястае, дробнае, як шэраш на зямлі.</verse>
				<verse number="15">I ўбачылі сыны Ізраіля, і казалі адзін аднаму: «Што гэта?» Бо ня ведалі, што гэта. I сказаў ім Майсей: «Гэта хлеб, які ГОСПАД даў вам есьці.</verse>
				<verse number="16">Гэта слова, якое загадаў ГОСПАД: “Зьбірайце яго кожны паводле таго, колькі яму зьесьці, па гомару на галаву, паводле ліку душаў вашых. Кожны для тых, якія ў намёце ягоным, будзе зьбіраць”».</verse>
				<verse number="17">I зрабілі так сыны Ізраіля, і сабралі хто больш, а хто менш.</verse>
				<verse number="18">I мералі гомарам, і не было лішку ў таго, хто сабраў больш, і не было нястачы ў таго, хто [сабраў] менш. Кожны сабраў паводле таго, колькі яму зьесьці.</verse>
				<verse number="19">I сказаў ім Майсей: «Няхай ніхто не пакіне з яго да раніцы».</verse>
				<verse number="20">І не паслухалі яны Майсея, і некаторыя пакінулі з яго да раніцы; і завяліся ў ім чэрві, і яно стала сьмярдзець. І разгневаўся на іх Майсей.</verse>
				<verse number="21">I яны зьбіралі гэта раніцай пры раніцы, кожны паводле таго, колькі яму зьесьці. І калі прыпякала сонца, яно раставала.</verse>
				<verse number="22">I сталася ў шосты дзень, што сабралі хлеба падвойную [меру], па два гомары на аднаго, і прыйшлі ўсе начальнікі грамады, і паведамілі Майсею.</verse>
				<verse number="23">I ён сказаў ім: «Гэта тое, што гаварыў ГОСПАД, супачынак, святая субота для ГОСПАДА заўтра. Што маеце пячы — пячыце, і што маеце варыць — варыце, а што застанецца, пакіньце сабе на схоў да раніцы».</verse>
				<verse number="24">I пакінулі гэта да раніцы, як загадаў Майсей, і яно не засьмярдзела, і чарвей не было ў ім.</verse>
				<verse number="25">I сказаў Майсей: «Ешце яго сёньня, бо сёньня — субота для ГОСПАДА; сёньня ня знойдзеце яго на полі.</verse>
				<verse number="26">Шэсьць дзён будзеце зьбіраць яго; а сёмы дзень — субота, ня будзе ў ёй [гэтага]».</verse>
				<verse number="27">I сталася ў сёмы дзень, выйшлі [некаторыя] з народу зьбіраць, і не знайшлі.</verse>
				<verse number="28">I сказаў ГОСПАД Майсею: «Як доўга будзеце адмаўляцца захоўваць прыказаньні Мае і законы Мае?</verse>
				<verse number="29">Глядзіце, бо ГОСПАД даў вам суботу; дзеля гэтага Ён дае вам у шосты дзень хлеба на два дні. Заставайцеся кожны ў сябе, няхай не выходзіць ніхто з месца свайго ў сёмы дзень».</verse>
				<verse number="30">I супачыў народ у сёмы дзень.</verse>
				<verse number="31">I назваў дом Ізраіля імя ягонае — “манна”, і яна была як насеньне каляндры, белая, а смак ягоны — як печыва з мёдам.</verse>
				<verse number="32">I сказаў Майсей: «Вось слова, якое загадаў ГОСПАД: “Поўны гомар [пакіньце] на захаваньне ў пакаленьні вашыя, каб бачылі хлеб, якім Я карміў вас у пустыні, калі вывеў вас з зямлі Эгіпецкай”».</verse>
				<verse number="33">I сказаў Майсей Аарону: «Вазьмі адну пасудзіну, і палажы ў яе поўны гомар манны, і пастаў яе перад абліччам ГОСПАДА на захаваньне ў пакаленьні вашыя».</verse>
				<verse number="34">Як загадаў ГОСПАД Майсею, так паставіў яго Аарон перад [Каўчэгам] Сьведчаньня на захаваньне.</verse>
				<verse number="35">А сыны Ізраіля елі манну сорак гадоў, пакуль не прыйшлі ў зямлі абжытую; манну елі яны, пакуль не прыйшлі да межаў зямлі Ханаан.</verse>
				<verse number="36">А гомар — гэта дзясятая частка эфы.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="17">
				<verse number="1">I вырушыла ўся грамада сыноў Ізраіля з пустыні Сін у падарожжы свае, паводле [слова] вуснаў ГОСПАДА, і сталі табарам у Рэфідыме, і не было вады, каб піць народу.</verse>
				<verse number="2">I спрачаўся народ з Майсеем, і сказалі: «Дайце нам вады, і будзем піць». I сказаў ім Майсей: «Што вы спрачаецеся са мною? Што выпрабоўваеце ГОСПАДА?».</verse>
				<verse number="3">I смагнуў там народ вады, і наракаў народ на Майсея, і сказаў: «Навошта ты вывеў нас з Эгіпту? Каб памерлі ад смагі я, і сыны мае, і статак мой?»</verse>
				<verse number="4">I клікаў Майсей да ГОСПАДА, кажучы: «Што мне рабіць з народам гэтым? Яшчэ крыху, і яны ўкамянуюць мяне».</verse>
				<verse number="5">I сказаў ГОСПАД Майсею: «Прайдзі перад абліччам народу, і вазьмі з сабою старшыняў Ізраіля, і кій твой, якім ты ўдарыў раку, возьмеш у руку тваю, і пойдзеш.</verse>
				<verse number="6">Вось, Я стану перад абліччам тваім там на скале на Харэве, і ты ўдарыш у скалу, і выйдзе з яе вада, і будзе піць народ». I зрабіў так Майсей на вачах старшыняў Ізраіля.</verse>
				<verse number="7">I назваў імя месца таго — Маса і Мэрыва, таму што сварыліся сыны Ізраіля і таму што яны выпрабоўвалі ГОСПАДА, кажучы: «Ці ёсьць ГОСПАД сярод нас, ці не?»</verse>
				<verse number="8">I прыйшоў Амалек, і ваяваў з Ізраілем у Рэфідыме.</verse>
				<verse number="9">I сказаў Майсей Егошуа: «Выбяры нам мужоў і ідзі, каб ваяваць з Амалекам. Заўтра я стану на вяршыні ўзгорку, і кій Божы [будзе] ў руцэ маёй».</verse>
				<verse number="10">I зрабіў Егошуа так, як сказаў яму Майсей, каб ваяваць з Амалекам; а Майсей, Аарон і Хур узыйшлі на вяршыню ўзгорку.</verse>
				<verse number="11">I было, што калі Майсей падымаў руку сваю, перамагаў Ізраіль; а калі апускаў руку сваю, перамагаў Амалек.</verse>
				<verse number="12">І рукі Майсея сталіся цяжкімі; і ўзялі камень, і падлажылі пад яго; і ён сеў на ім. І Аарон і Хур падпіралі рукі ягоныя, адзін з аднаго, а другі — з другога боку. I рукі ягоныя былі ўзьнятыя аж да заходу сонца.</verse>
				<verse number="13">I перамог Егошуа Амалека і народ ягоны лязом мяча.</verse>
				<verse number="14">I сказаў ГОСПАД Майсею: «Запішы гэта на памятку ў кнігу, і ўлажы ў вушы Егошуа, што Я вынішчаючы, вынішчу памяць пра Амалека пад небам!».</verse>
				<verse number="15">I пабудаваў Майсей ахвярнік, і назваў імя яго: “ГОСПАД — сьцяг мой”.</verse>
				<verse number="16">І сказаў ён: «Бо рука на пасадзе ГОСПАДА, што вайна ў ГОСПАДА з Амалекам з пакаленьня ў пакаленьне».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="18">
				<verse number="1">I пачуў Етра, сьвятар Мадыянскі, цесьць Майсея, пра ўсё, што зрабіў Бог для Майсея і Ізраіля, народу Свайго, бо вывеў ГОСПАД Ізраіля з Эгіпту.</verse>
				<verse number="2">I ўзяў Етра, цесьць Майсея, Цыпору, жонку Майсея, якую той быў адаслаўшы,</verse>
				<verse number="3">і двух сыноў ейных, у якіх аднаго імя — Гершом, бо казаў Майсей: «Я стаўся прыхаднем у зямлі чужой»;</verse>
				<verse number="4">а імя другога — Эліезэр, бо [казаў]: «Бог бацькі майго [быў] дапамогай маёй і выбавіў мяне ад мяча фараона».</verse>
				<verse number="5">I прыйшоў Етра, цесьць Майсея, і сыны ягоныя, і жонка ягоная да Майсея ў пустыню, дзе ён стаяў табарам каля гары Божай,</verse>
				<verse number="6">і сказаў Майсею: «Я, цесьць твой Етра, прыйшоў да цябе, і жонка твая, і два сыны ейныя з ёю».</verse>
				<verse number="7">I выйшаў Майсей насустрач цесьцю свайму, і пакланіўся, і пацалаваў яго, і пыталіся адзін у аднаго, як маюцца, і ўвайшлі ў намёт.</verse>
				<verse number="8">I распавёў Майсей цесьцю свайму пра ўсё, што зрабіў ГОСПАД з фараонам і Эгіптам з прычыны Ізраіля, і пра ўсе цяжкасьці, якія напаткалі іх у дарозе, і як выбавіў іх ГОСПАД.</verse>
				<verse number="9">I радаваўся Етра з усяго дабра, якое ГОСПАД зрабіў для Ізраіля, калі выбавіў яго з рукі Эгіпцянаў.</verse>
				<verse number="10">I сказаў Етра: «Дабраслаўлёны ГОСПАД, Які выбавіў вас з рукі Эгіпцянаў і з рукі фараона, Які выбавіў народ з-пад рукі Эгіпцянаў.</verse>
				<verse number="11">Цяпер я ведаю, што вялікшы ГОСПАД за ўсіх багоў, бо у той справе, у якой яны выхваляліся, Ён быў па-над імі».</verse>
				<verse number="12">I ўзяў Етра, цесьць Майсея, цэласпаленьне і ахвяры для Бога, і прыйшоў Аарон і ўсе старшыні Ізраіля, каб есьці хлеб з цесьцем Майсея перад абліччам Бога.</verse>
				<verse number="13">I сталася назаўтра, і сеў Майсей судзіць народ, і стаяў народ перад Майсеем з раніцы да вечара.</verse>
				<verse number="14">I бачыў цесьць Майсея ўсё, што ён рабіў для народу, і сказаў: «Што гэта за справа, якую ты робіш для народу? Дзеля чаго ты сядзіш сам адзін, а ўвесь народ стаіць перад табою з раніцы да вечара?»</verse>
				<verse number="15">I сказаў Майсей цесьцю свайму: «Бо прыходзіць народ да мяне, каб пытацца ў Бога.</verse>
				<verse number="16">Бо калі яны маюць нейкую справу, прыходзяць да мяне, і я суджу паміж адным [чалавекам] і другім, і абяшчаю пастановы Божыя і законы Ягоныя».</verse>
				<verse number="17">I сказаў цесьць Майсея яму: «Нядобрая гэтая рэч, якую ты робіш.</verse>
				<verse number="18">Мучаешся ты і мучаеш народ гэты, які з табою; бо цяжкая для цябе гэтая справа, ты ня можаш рабіць яе сам адзін.</verse>
				<verse number="19">Цяпер паслухай голас мой; я дам табе раду, і будзе Бог з табою. Ты будзь [заступнікам] за народ перад Богам і прынось Богу справы гэтыя.</verse>
				<verse number="20">I ты навучай іх пастановам і законам, і дай ім ведаць шлях, па якім яны маюць ісьці, і ўчынкі, якія яны маюць рабіць.</verse>
				<verse number="21">I ты выглядзі з усяго народу людзей здольных, якія баяцца Бога, людзей праўды, якія ненавідзяць хцівасьць, і пастаў іх як начальнікаў над тысячамі, начальнікаў над сотнямі, начальнікаў над пяцьдзясяткамі і начальнікаў над дзясяткамі.</verse>
				<verse number="22">I няхай яны судзяць народ у кожным часе. І станецца, што кожную справу вялікую яны будуць прыносіць да цябе, а кожную справу малую будуць судзіць самі. І будзе табе лягчэй, і яны панясуць [цяжар] з табою.</verse>
				<verse number="23">Калі гэтую рэч зробіш, і Бог загадае [гэта] табе, ты зможаш стаяць, і таксама ўвесь народ гэты прыйдзе на сваё месца ў супакоі».</verse>
				<verse number="24">I паслухаў Майсей голасу цесьця свайго, і зрабіў усё, што той сказаў.</verse>
				<verse number="25">I выбраў Майсей людзей здольных з усяго Ізраіля, і прызначыў іх галоўнымі над народам, начальнікамі над тысячамі, начальнікамі над сотнямі, начальнікамі над пяцьдзясяткамі і начальнікамі над дзесяткамі.</verse>
				<verse number="26">I судзілі яны народ у кожным часе, справу цяжкую прыносілі да Майсея, а кожную справу малую судзілі самі.</verse>
				<verse number="27">I адпусьціў Майсей цесьця свайго, і той пайшоў у зямлю сваю.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="19">
				<verse number="1">У трэйці месяц пасьля выхаду сыноў Ізраіля з зямлі Эгіпецкай, у першы дзень прыйшлі яны ў пустыню Сынай.</verse>
				<verse number="2">I вырушылі яны з Рэфідыму, і прыйшлі ў пустыню Сынай, і сталі табарам у пустыні; і стаў табарам там Ізраіль насупраць гары.</verse>
				<verse number="3">А Майсей узыйшоў да Бога, і паклікаў яго ГОСПАД з гары, кажучы: «Гэтак скажы дому Якуба і паведамі сынам Ізраіля:</verse>
				<verse number="4">“Вы бачылі, што Я зрабіў Эгіпту, а вас насіў на крылах арліных, і прынёс вас да Сябе.</verse>
				<verse number="5">І цяпер, калі вы, слухаючы, будзеце слухаць голас Мой і будзеце захоўваць запавет Мой, дык вы будзеце Маёй уласнасьцю з усіх народаў, бо Мая ўся зямля.</verse>
				<verse number="6">І вы будзеце Маім валадарствам сьвятароў і народам сьвятым”. Гэта словы, якія ты прамовіш да сыноў Ізраіля».</verse>
				<verse number="7">I прыйшоў Майсей, і паклікаў старшыняў народу, і прадставіў перад імі ўсе тыя словы, якія загадаў яму ГОСПАД.</verse>
				<verse number="8">I адказалі ўвесь народ разам, і сказалі: «Усё, што сказаў ГОСПАД, зробім». I перадаў Майсей ГОСПАДУ словы народу.</verse>
				<verse number="9">I сказаў ГОСПАД Майсею: «Вось, Я прыйду да цябе ў густым воблаку, каб чуў народ, як Я буду гаварыць з табою, і каб таксама паверылі табе на вякі». I пераказаў Майсей ГОСПАДУ словы народу.</verse>
				<verse number="10">I сказаў ГОСПАД Майсею: «Ідзі да народу і асьвяці яго сёньня і заўтра; і няхай памыюць адзеньне сваё,</verse>
				<verse number="11">і няхай будуць гатовыя да трэйцяга дня; бо ў трэйці дзень зыйдзе ГОСПАД перад вачыма ўсяго народу на гару Сынай.</verse>
				<verse number="12">I правядзі мяжу народу наўкола, кажучы: “Сьцеражыцеся, каб узыходзіць на гару і дакранацца да краю яе; кожны, хто дакранецца да гары, сьмерцю памрэ.</verse>
				<verse number="13">Няхай не дакранецца да яе рука, бо камянуючы, укамянуюць яго альбо прабіваючы, праб’юць стралою; жывёла гэта ці чалавек, ня будуць жыць”. Калі працягла затрубіць рог, могуць ўзыйсьці на гару».</verse>
				<verse number="14">I зыйшоў Майсей з гары да народу, і асьвяціў народ, і яны памылі адзеньне сваё.</verse>
				<verse number="15">I сказаў народу: «Будзьце гатовыя да трэйцяга дня; не набліжайцеся да жанчыны».</verse>
				<verse number="16">I сталася ў трэйці дзень, прыйшла раніца, і былі грымоты, і маланкі, і воблака цяжкае над гарою, і гук трубы вельмі моцны; і задрыжаў увесь народ, які быў у табары.</verse>
				<verse number="17">I вывеў Майсей народ з табару насустрач Богу, і стаялі ля падножжа гары.</verse>
				<verse number="18">А гара Сынай уся дымілася, бо зыйшоў на яе ГОСПАД у вагні; і ўзыходзіў ад яе дым, як дым з печы, і ўся гара вельмі хісталася.</verse>
				<verse number="19">I быў гук трубы, і павялічваўся, і мацнеў. Майсей гаварыў, а Бог адказаваў яму голасам.</verse>
				<verse number="20">I зыйшоў ГОСПАД на гару Сынай, на вяршыню гары, і паклікаў ГОСПАД Майсея на вяршыню гары, і узыйшоў Майсей.</verse>
				<verse number="21">I сказаў ГОСПАД Майсею: «Зыйдзі, папярэдзь народ, каб ня рваўся да ГОСПАДА, каб убачыць, і не загінула з яго мноства.</verse>
				<verse number="22">I таксама сьвятары, якія набліжаюцца да ГОСПАДА, няхай асьвяцяцца, каб ня выгубіў іх ГОСПАД».</verse>
				<verse number="23">I сказаў Майсей ГОСПАДУ: «Ня можа народ узыйсці на гару Сынай, бо Ты папярэдзіў нас, кажучы: “Правядзі мяжу наўкола гары і асьвяці яе”».</verse>
				<verse number="24">I сказаў яму ГОСПАД: «Ідзі, зыйдзі і ўзыйдзі ты і Аарон з табою; а сьвятары і народ няхай ня рвуцца ўзыйсьці да ГОСПАДА, каб Я ня выгубіў іх».</verse>
				<verse number="25">I зыйшоў Майсей да народу і сказаў ім.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="20">
				<verse number="1">I прамовіў Бог усе словы гэтыя, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Я — ГОСПАД, Бог твой, Які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай, з дому няволі.</verse>
				<verse number="3">Ня будзеш мець іншых багоў перад абліччам Маім.</verse>
				<verse number="4">Не рабі сабе статуі і ніякай выявы таго, што на небе высока, і што на зямлі нізка, і што ў вадзе ніжэй зямлі.</verse>
				<verse number="5">Ня будзеш пакланяцца ім і ня будзеш служыць ім, бо Я — ГОСПАД, Бог твой, Бог зайздросны, Які карае за беззаконьні бацькоў дзяцей да трэйцяга і аж да чацьвёртага [пакаленьня] тых, што ненавідзяць Мяне,</verse>
				<verse number="6">і Які чыніць міласэрнасьць тысячам [пакаленьняў] тых, што любяць Мяне і захоўваюць прыказаньні Мае.</verse>
				<verse number="7">Ня будзеш ужываць імя ГОСПАДА, Бога твайго, для марноты, бо ГОСПАД не пакіне без пакараньня таго, хто ўжывае імя Ягонае для марноты.</verse>
				<verse number="8">Памятай дзень супачынку, каб сьвяціць яго.</verse>
				<verse number="9">Шэсьць дзён будзеш працаваць і будзеш рабіць усю работу тваю,</verse>
				<verse number="10">а дзень сёмы — супачынак для ГОСПАДА, Бога твайго. Ня будзеш рабіць ніякае работы ты і сын твой, і дачка твая, слуга твой і служка твая, і жывёла твая, і прыхадзень твой, які ў брамах тваіх,</verse>
				<verse number="11">бо за шэсьць дзён зрабіў ГОСПАД неба і зямлю, мора і ўсё, што ў іх, і спыніўся ў дзень сёмы. Дзеля гэтага дабраславіў ГОСПАД дзень супачынку і асьвяціў яго.</verse>
				<verse number="12">Шануй бацьку твайго і маці тваю, каб працягнуліся дні твае на зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой, дае табе.</verse>
				<verse number="13">Ня будзеш забіваць [як забойца].</verse>
				<verse number="14">Ня будзеш чужаложыць.</verse>
				<verse number="15">Ня будзеш красьці.</verse>
				<verse number="16">Ня будзеш сьведчыць супраць бліжняга твайго сьведчаньнем фальшывым.</verse>
				<verse number="17">Ня будзеш жадаць дому бліжняга твайго; ня будзеш жадаць жонкі бліжняга твайго, ані слугі ягонага, ані служкі ягонай, ані вала ягонага, ані асла ягонага, ані нічога, што ў бліжняга твайго!»</verse>
				<verse number="18">I ўвесь народ глядзеў на грымоты і бліскавіцы, і гук трубы, і гару, якая дымілася; і, гледзеў народ, і хістаўся, і стаяў здалёк.</verse>
				<verse number="19">I сказалі яны Майсею: «Ты прамаўляй да нас, і мы будзем слухаць; але няхай не прамаўляе да нас Бог, каб нам не памерці».</verse>
				<verse number="20">I сказаў Майсей народу: «Ня бойцеся, бо дзеля таго, каб выпрабаваць вас, прыйшоў Бог, і каб праз гэта страх Ягоны быў перад абліччам вашым, каб вы не грашылі».</verse>
				<verse number="21">I стаяў народ здалёк, а Майсей наблізіўся да імглы, туды, дзе Бог.</verse>
				<verse number="22">I сказаў ГОСПАД Майсею: «Гэтак скажаш сынам Ізраіля: “Вы бачылі, што Я з неба прамаўляў да вас.</verse>
				<verse number="23">Не рабіце побач са Мною багоў срэбных, і багоў залатых не рабіце сабе.</verse>
				<verse number="24">Ахвярнік з зямлі зрабі для Мяне, і ахвяруй на ім цэласпаленьні твае і мірныя ахвяры твае, і авечкі твае, і валы твае. На кожнае мейсца, дзе Я ўзгадаю імя Маё, Я прыйду да цябе і дабраслаўлю цябе.</verse>
				<verse number="25">А калі ахвярнік з камянёў зробіш для Мяне, не будуй яго з чэсаных [камянёў], бо калі апрацуеш яго мячом сваім, апаганіш яго.</verse>
				<verse number="26">I ня будзеш узыходзіць па прыступках да ахвярніка Майго, каб не была адкрытая пры ім голасьць твая”.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="21">
				<verse number="1">А вось суды, якія ты паставіш перад абліччам іхнім.</verse>
				<verse number="2">Калі купіш слугу Гебрая, шэсьць гадоў няхай ён служыць, а ў сёмы год няхай выйдзе на волю дарма.</verse>
				<verse number="3">Калі ён адзін прыйшоў, няхай адзін і выйдзе. А калі ён жанаты, няхай выйдзе з ім жонка ягоная.</verse>
				<verse number="4">Калі гаспадар ягоны даў яму жонку, і яна нарадзіла яму сыноў альбо дочак, дык жонка і дзеці ейныя застануцца ў гаспадара ейнага, а ён выйдзе адзін.</verse>
				<verse number="5">Але калі, кажучы, скажа слуга: “Люблю гаспадара майго, жонку маю і сыноў маіх; не пайду на волю”,</verse>
				<verse number="6">тады прывядзе яго гаспадар ягоны да Бога, і прывядзе яго да дзьвярэй або да вушака, і праколе яму гаспадар ягоны вуха ягонае шылам, і ён застанецца слугою ягоным на вякі.</verse>
				<verse number="7">І калі [нейкі] чалавек прадасьць дачку сваю як служку, няхай ня выйдзе яна, як выходзяць слугі.</verse>
				<verse number="8">Калі ліхая яна ў вачах гаспадара ейнага, які не заручыўся з ёю, няхай дазволіць выкупіць яе; а чужому народу ня мае ўлады яе прадаць, калі адмовіцца ад яе.</verse>
				<verse number="9">А калі для сына свайго ён заручыць яе, няхай робіць з ёю паводле права адносна дочак.</verse>
				<verse number="10">Калі іншую возьме сабе, няхай ня зьменшыць жыўленьня ейнага, адзеньня ейнага і супольнага ложку.</verse>
				<verse number="11">А калі ён гэтых трох рэчаў ня зробіць для яе, няхай яна адыйдзе дарма, бяз выкупу.</verse>
				<verse number="12">Той, хто ўдарыў чалавека, і [той] памёр, няхай сьмерцю памрэ.</verse>
				<verse number="13">Але калі ён ня меў намеру, але Бог выдаў [таго чалавека] ў руку ягоную, Я вызначу табе мейсца, куды ён мае ўцякаць.</verse>
				<verse number="14">А калі хто намысьліў супраць бліжняга свайго, каб забіць яго падступна, ад ахвярніка Майго возьмеш яго на сьмерць.</verse>
				<verse number="15">Той, хто ударыць бацьку свайго і маці сваю, няхай сьмерцю памрэ.</verse>
				<verse number="16">I той, хто ўкраў чалавека і прадаў яго, альбо ён знойдзены ў руцэ ягонай, няхай сьмерцю памрэ.</verse>
				<verse number="17">Той, хто праклінае бацьку свайго і маці сваю, няхай сьмерцю памрэ.</verse>
				<verse number="18">I калі людзі спрачаюцца, і ўдарыць чалавек бліжняга свайго камянём альбо кулаком, і той не памрэ, але зьляжа ў ложак,</verse>
				<verse number="19">дык калі ён устане і будзе выходзіць на вонкі з кійком сваім, той, хто ўдарыў, будзе без пакараньня, толькі няхай аддасьць [яму] за перапынак [у працы] і, лечачы, няхай вылечыць яго.</verse>
				<verse number="20">А калі хто будзе біць слугу свайго альбо служку сваю кіем, і яны памруць пад рукою ягонай, няхай помстай адпомсьціцца яму.</verse>
				<verse number="21">Але калі яны дзень або два дні застануцца [жыць], ён ня мае быць помшчаны, бо гэта ягонае срэбра.</verse>
				<verse number="22">Калі будуць біцца мужчыны, і ўдараць цяжарную жанчыну, і яна спароніць дзіця сваё, але ня будзе [іншай] шкоды, [вінаваты] будзе пакараны пакараньнем, якое наложыць на яго муж той жанчыны, і мае заплаціць пры судзьдзях.</verse>
				<verse number="23">А калі будзе шкода, аддасі душу за душу,</verse>
				<verse number="24">вока за вока, зуб за зуб, руку за руку, нагу за нагу,</verse>
				<verse number="25">апёк за апёк, рану за рану, сіняк за сіняк.</verse>
				<verse number="26">I калі хто ўдарыць у вока слугу свайго альбо ў вока служку сваю, і пашкодзіць яго, няхай адпусьціць іх на волю за вока.</verse>
				<verse number="27">А калі выб’е зуб слузе свайму або зуб служцы сваёй, няхай адпусьціць іх на волю за зуб.</verse>
				<verse number="28">I калі вол забадае мужчыну альбо жанчыну, і яны памруць, вала, камянуючы, трэба ўкаменаваць, і мяса ягонага ня есьці; а гаспадар вала невінаваты.</verse>
				<verse number="29">А калі вол бадлівы быў і ўчора, і пазаўчора, і папярэджвалі ўласьніка ягонага, і ён не пільнаваў яго, а ён забіў мужчыну альбо жанчыну, тады вол будзе ўкаменаваны і ўласьнік ягоны таксама памрэ.</verse>
				<verse number="30">Калі выкуп прызначаць яму, няхай дасьць выкуп за душу сваю, які прызначаны яму.</verse>
				<verse number="31">Калі сына забадае, або дачку забадае, паводле гэтага суду ўчыніць з ім.</verse>
				<verse number="32">Калі слугу альбо служку забадае вол, тады трыццаць сыкляў срэбра даць пану іхняму, а вол будзе ўкаменаваны.</verse>
				<verse number="33">I калі хто адкрые яму, альбо калі выкапае яму і не накрые яе, і ўваліцца ў яе вол або асёл,</verse>
				<verse number="34">тады гаспадар ямы мае заплаціць, аддаць срэбра ўласьніку іхняму, а мёртвая [жывёла] будзе ягонай.</verse>
				<verse number="35">А калі забадае вол [нейкага] чалавека вала бліжняга ягонага, і [той] памрэ, няхай прададуць жывога вала і падзеляць папалам срэбра за яго, і таксама мёртвага няхай падзеляць папалам.</verse>
				<verse number="36">А калі вядома было, што вол бадлівы і ўчора, і пазаўчора, але ўласьнік ягоны не пільнаваў яго, тады мае ён заплаціць вала за вала, а мёртвы будзе ягоны.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="22">
				<verse number="1">Калі хто ўкрадзе вала або ягня, і зарэжа яго або прадасьць яго, тады пяць валоў заплаціць за вала і чатыры авечкі — за ягня.</verse>
				<verse number="2">Калі пры падкопаваньні будзе знойдзены злодзей, і будзе біты, і памрэ, тады няма [віны] крыві за яго.</verse>
				<verse number="3">Калі ўзыйшло над ім сонца, будзе [віна] крыві за яго. Плацячы, мае заплаціць злодзей, а калі ня мае чым, няхай прададуць яго за ўкрадзенае ім.</verse>
				<verse number="4">Калі шукаючы, знойдуць украдзенае ў руцэ ягонай ад вала аж да асла і да ягняці, і яны жывыя, няхай заплаціць падвойна.</verse>
				<verse number="5">Калі хто спасьвіў поле або вінаграднік, і пусьціў статак свой, і пасьвіць на полі іншага, няхай заплаціць найлепшым з поля свайго і найлепшым з вінаградніку свайго.</verse>
				<verse number="6">Калі выйдзе агонь і ахопіць цярніну, і пажарэ снапы, або збожжа, або поле, тады плацячы, заплаціць той, хто запаліў агонь.</verse>
				<verse number="7">Калі хто дасьць бліжняму свайму срэбра альбо начыньні на захаваньне, і яны будуць украдзеныя з дому таго чалавека, калі будзе знойдзены злодзей, няхай заплаціць падвойна.</verse>
				<verse number="8">А калі ня будзе знойдзены злодзей, тады наблізіцца гаспадар дому да Бога, [і скажа,] што ня выцягнуў рукі сваёй на ўласнасьць бліжняга свайго.</verse>
				<verse number="9">Пра ўсялякую рэч, [пра якую] няма згоды, пра вала, пра асла, пра авечку, пра плашч, пра ўсялякую згубу, пра якую [нехта] скажа, што яна яго, справа абодвух мае прыйсьці да Бога. Каго прызнае вінным Бог, той заплаціць бліжняму свайму падвойна.</verse>
				<verse number="10">Калі хто дасьць бліжняму свайму асла, альбо вала, альбо ягня, альбо якую іншую скаціну на захаваньне, а яна здохне, або будзе скалечана, або ўзята ў палон, і ніхто гэтага ня бачыў,</verse>
				<verse number="11">тады прысяга перад ГОСПАДАМ няхай будзе між абодвума, што [той, што захоўваў,] ня выцягнуў рукі сваёй на ўласнасьць бліжняга свайго; і возьме гэтую [скаціну] гаспадар ейны, і [той, што захоўваў,] ня будзе плаціць.</verse>
				<verse number="12">А калі, крадучы, ўкрадуць у яго, тады заплаціць гаспадару ейнаму.</verse>
				<verse number="13">Калі разьдзіраючы, разьдзярэ яе [дзікі зьвер], тады як сьведчаньне прынясе разьдертае, і ня будзе плаціць.</verse>
				<verse number="14">І калі хто пазычыць у бліжняга свайго [жывёлу], і яна будзе скалечана або здохне, а гаспадара ейнага не было пры ёй, тады, плацячы, заплаціць [за яе].</verse>
				<verse number="15">А калі гаспадар ейны быў пры ёй, тады ня будзе плаціць. Калі яна нанята была [за грошы], тады атрымае цану найму.</verse>
				<verse number="16">Калі хто зьвядзе дзяўчыну, якая не заручаная, і будзе ляжаць з ёю, мае заплаціць вена і ўзяць яе сабе за жонку.</verse>
				<verse number="17">А калі бацька ейны, адмаўляючыся, адмовіцца выдаць яе за яго, няхай адважыць срэбра паводле вена дзеўцы.</verse>
				<verse number="18">Вядзьмаркі не пакінеш пры жыцьці.</verse>
				<verse number="19">Кожны, хто ляжа са скацінаю, няхай сьмерцю памрэ.</verse>
				<verse number="20">Той, хто складае ахвяры багам, апрача адзінага ГОСПАДА, будзе аддадзены клятве.</verse>
				<verse number="21">А прыхадня ня будзеш крыўдзіць, і ня будзеш ўціскаць яго, бо вы самы былі прыхаднямі ў зямлі Эгіпецкай.</verse>
				<verse number="22">Ніякай ўдавы і сіраты ня будзеш прыгнятаць.</verse>
				<verse number="23">Калі ты, прыгнятаючы, будзеш прыгнятаць іх, тады яны крыкам будуць клікаць да Мяне, і Я слухаючы, выслухаю крык іхні,</verse>
				<verse number="24">і ўзгарыцца гнеў Мой, і Я заб’ю вас мячом, і будуць жонкі вашыя ўдовамі, і дзеці вашыя — сіротамі.</verse>
				<verse number="25">Калі пазычыш грошы [чалавеку] з народу Майго, беднаму, які ў цябе, ня будзеш для яго як ліхвяр, не накладай на яго адсоткаў.</verse>
				<verse number="26">Калі, беручы ў заклад, возьмеш у заклад плашч бліжняга твайго, да заходу сонца зьвернеш яму,</verse>
				<verse number="27">бо гэта — адзінае накрыцьцё ў яго, якім накрываецца ён, гэта — адзеньне для скуры ягонай. На чым будзе ён спаць? І станецца, што ён будзе клікаць да Мяне, і Я пачую, бо Я —міласэрны.</verse>
				<verse number="28">Бога не праклінай, і начальніка ў народзе сваім не кляні.</verse>
				<verse number="29">Не марудзь [з ахвярамі] са шчодрасьці [току] твайго і тоўчні тваёй. Першароднага з сыноў тваіх аддасі Мне.</verse>
				<verse number="30">Гэтак сама зробіш з валом тваім і з авечкаю тваёй. Сем дзён няхай яны будуць пры матцы сваёй, а ў восьмы дзень аддасі іх Мне.</verse>
				<verse number="31">I вы будзеце сьвятымі людзьмі для Мяне; і мяса, разьдзёртага ў полі, ня ешце; сабакам кідайце яго.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="23">
				<verse number="1">Ня будзеш разносіць весткі марнай, і не давай рукі тваёй бязбожніку, каб быць сьведкам няправасьці.</verse>
				<verse number="2">Не станавіся з большасьцю, каб [рабіць] зло, і не адказвай у справе [судовай], прыхіляючыся да большасьці, калі гэта перакручвае [праўду].</verse>
				<verse number="3">I ўбогаму не патурай у справе [судовай].</verse>
				<verse number="4">Калі сустрэнеш вала ворага твайго альбо асла ягонага, якія заблукалі, вяртаючы, зьвярні яго яму.</verse>
				<verse number="5">Калі ўбачыш, што асёл ненавісьніка твайго ўпаў пад цяжарам сваім, не дазволь сабе пакінуць яго, але застаючыся, застанься з ім.</verse>
				<verse number="6">Ня будзеш перакручваць суд беднага твайго ў [судовай] справе ягонай.</verse>
				<verse number="7">Ад слова фальшывага будзь далёка, і не забівай нявіннага і праведнага, бо Я не апраўдаю бязбожніка.</verse>
				<verse number="8">Дароў не бяры, бо дар засьляпляе відушчых і перакручвае словы праведных.</verse>
				<verse number="9">I прыхадня не ўціскай, таму што вы ведаеце душу прыхадня, бо самі былі прыхаднямі ў зямлі Эгіпецкай.</verse>
				<verse number="10">I шэсьць гадоў засявай зямлю тваю і зьбірай ураджай ейны,</verse>
				<verse number="11">а ў сёмы [год] запусьці яе і пакінь яе, і будуць жывіцца [з яе] бедныя народу твайго, а рэштаю пасьля іх будуць жывіцца зьвяры палявыя. Так зробіш з вінаграднікам тваім і з аліўнікам тваім.</verse>
				<verse number="12">Шэсьць дзён будзеш рабіць справы твае, а ў дзень сёмы супачынеш, каб спыніўся вол твой і асёл твой, і адпачыў сын служкі тваёй і прыхадзень.</verse>
				<verse number="13">I ўсё, што Я сказаў вам, захоўвайце, і імя багоў іншых ня ўзгадвайце, няхай ня будзе чуваць [яго] з вуснаў тваіх.</verse>
				<verse number="14">Тройчы ў год будзеш сьвяткаваць Мне.</verse>
				<verse number="15">Сьвята Праснакоў будзеш захоўваць. Сем дзён будзеш есьці праснакі, як Я загадаў табе, у вызначаным часе месяца Авіў, бо ў гэты [час] ты выйшаў з Эгіпту. І не зьяўляйцеся перад аблічча Маё з пустымі [рукамі].</verse>
				<verse number="16">I Сьвята Жніва пяршынаў працы тваёй, якія ты сеяў на полі, і Сьвята Збору [ўраджаю] пры заканчэньні году, калі зьбярэш працу тваю з поля.</verse>
				<verse number="17">Тройчы ў год мае зьяўляцца кожны мужчына твой перад аблічча Госпада ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="18">Не ахвяроўвай над кіслым крыві ахвяры Маёй, і не пакідай на ноч тлушч сьвяточны да раніцы.</verse>
				<verse number="19">Першыя пяршыны зямлі тваёй прынось у дом ГОСПАДА, Бога твайго. Не вары казляняці ў малацэ маці ягонай.</verse>
				<verse number="20">Вось, Я пасылаю перад табою анёла, каб ён захоўваў цябе ў дарозе і ўвёў цябе ў мейсца, якое Я прыгатаваў.</verse>
				<verse number="21">Сьцеражыся перад абліччам Ягоным і слухайся голасу Ягонага; ня будзь горкім для яго, бо ён не даруе віны вашай, бо імя Маё ў ім.</verse>
				<verse number="22">Калі ты, слухаючы, будзеш слухаць голас Ягоны і зробіш усё, што прамоўлю, Я буду ворагам ворагаў тваіх і буду ўціскаць тых, што ўціскаюць цябе.</verse>
				<verse number="23">Калі пойдзе анёл Мой перад табою, і прывядзе цябе да Амарэя, Хетыта, Пэрэзэя, Хананейца, Хівея і Евусея, і Я выгублю іх,</verse>
				<verse number="24">не пакланяйся багам іхнім, і не служы ім, і не рабі паводле ўчынкаў іхніх, але руйнуючы, зруйнуй іх, і крышачы, скрышы слупы іхнія.</verse>
				<verse number="25">I служыце ГОСПАДУ, Богу вашаму, і Ён дабраславіць хлеб твой і ваду тваю; і Я аддалю хваробы з-пасярод цябе.</verse>
				<verse number="26">Ня будзе [той, якая] спароніць і бясплоднай у зямлі тваёй; лік дзён тваіх Я напоўню.</verse>
				<verse number="27">Жах Мой Я пашлю перад табою і стрывожу кожны народ, да якога ты выйдзеш насупраць яго, і павярну да цябе каркам усіх ворагаў тваіх.</verse>
				<verse number="28">I пашлю перад табою шаршанёў, і яны выжануць перад табою Хівея, Хананейца і Хетыта.</verse>
				<verse number="29">Ня выжану іх перад абліччам тваім за адзін год, каб зямля ня сталася пусткаю, і не памножыліся супраць цябе зьвяры палявыя.</verse>
				<verse number="30">Памалу, памалу буду праганяць іх перад абліччам тваім, аж пакуль ты не размножышся і ня возьмеш у спадчыну гэтую зямлю.</verse>
				<verse number="31">І Я пастаўлю мяжу тваю ад Мора Чырвонага аж да Мора Філістынскага і ад пустыні аж да Ракі; бо дам у рукі вашыя жыхароў гэтай зямлі, і ты выжанеш іх ад аблічча твайго.</verse>
				<verse number="32">Не заключай запавету ані з імі, ані з багамі іхнімі.</verse>
				<verse number="33">Няхай не жывуць яны ў зямлі тваёй, каб яны не ўвялі цябе ў грэх супраць Мяне; бо калі ты будзеш служыць багам іхнім, гэта станецца для цябе пасткаю».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="24">
				<verse number="1">I сказаў Ён Майсею: «Узыйдзі да ГОСПАДА ты і Аарон, Надаў і Абігу, і семдзесят са старшыняў Ізраіля, і пакланіцеся здалёк.</verse>
				<verse number="2">I наблізіцца Майсей адзін да ГОСПАДА; а яны няхай не набліжаюцца, і народ няхай не ўзыходзіць з ім».</verse>
				<verse number="3">I прыйшоў Майсей, і пераказаў народу ўсе словы ГОСПАДА і ўсе суды [Ягоныя]; і адказаў увесь народ у адзін голас, і сказалі: «Усе словы, якія прамовіў ГОСПАД, выканаем!».</verse>
				<verse number="4">I напісаў Майсей усе словы ГОСПАДА, і ўстаў раніцаю, і збудаваў ахвярнік пад гарою і дванаццаць слупоў паводле дванаццаці плямёнаў Ізраіля.</verse>
				<verse number="5">I паслаў юнакоў з сыноў Ізраіля, і яны ўзьнесьлі цэласпаленьні і ахвяравалі валоў як ахвяры мірныя для ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="6">I ўзяў Майсей палову крыві, і уліў у чару, а паловаю крыві пакрапіў ахвярнік.</verse>
				<verse number="7">I ўзяў кнігу запавету, і прачытаў у вушы народу, і сказалі яны: «Усё, што сказаў ГОСПАД, зробім, і будзем слухаць».</verse>
				<verse number="8">I ўзяў Майсей кроў, і пакрапіў народ, і сказаў: «Вось, кроў запавету, які ГОСПАД заключыў з вамі, паводле усіх словаў гэтых».</verse>
				<verse number="9">I ўзыйшоў Майсей і Аарон, Надаў і Абігу і семдзясят старшыняў Ізраіля.</verse>
				<verse number="10">I бачылі Бога Ізраіля; і пад нагамі Ягонымі нібыта выраб з каменю шафіру і нібыта само неба ў яснасьці [сваёй].</verse>
				<verse number="11">I на выбраных сыноў Ізраіля Ён ня выцягнуў рукі Сваёй. I яны бачылі Бога, і елі, і пілі.</verse>
				<verse number="12">I сказаў ГОСПАД Майсею: «Узыйдзі да Мяне на гару, і будзь там, і Я дам табе табліцы каменныя, і закон, і прыказаньні, якія Я напісаў, каб навучыць іх».</verse>
				<verse number="13">І ўстаў Майсей і Егошуа, служыцель ягоны, і ўзыйшоў Майсей на гару Божую.</verse>
				<verse number="14">А старшыням сказаў: «Заставайцеся дзеля нас тут, пакуль мы вернемся да вас. І вось, Аарон і Хур з вамі. Калі хто будзе мець [якую] справу, няхай наблізіцца да іх».</verse>
				<verse number="15">I ўзыйшоў Майсей на гару; і закрыла воблака гару.</verse>
				<verse number="16">I супачыла слава ГОСПАДА на гары Сінай; і закрывала воблака яе шэсьць дзён. І паклікаў [Бог] у сёмы дзень Майсея з сярэдзіны воблака.</verse>
				<verse number="17">А выгляд славы ГОСПАДАВАЙ быў як агонь палючы на вяршыні гары перад вачыма сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="18">I ўвайшоў Майсей у сярэдзіну воблака, і ўзыйшоў на гару; і быў Майсей на гары сорак дзён і сорак начэй.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="25">
				<verse number="1">І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Прамоў да сыноў Ізраіля, і зьбяруць для Мяне дары. Ад кожнага чалавека, у якога сэрца ягонае дабраахвотна [пажадае] даць, бярыце дар Мой.</verse>
				<verse number="3">I вось дары, якія вы будзеце зьбіраць ад іх: золата, срэбра і медзь,</verse>
				<verse number="4">і блакіт, і пурпур, і барвовы кармазын, і вісон, і казіную [поўсьць],</verse>
				<verse number="5">і скуры бараноў, фарбаваныя на чырвона, і скуры тахаш, і дрэва акацыі,</verse>
				<verse number="6">алей для асьвятленьня, пахнідлы для алею памазаньня і для пахкага каджэньня,</verse>
				<verse number="7">камяні оніксу і камяні для аздабленьня эфоду і нагрудніку.</verse>
				<verse number="8">I няхай зробяць для Мяне сьвятыню, і Я буду жыць сярод іх.</verse>
				<verse number="9">Усё, як Я пакажу табе, паводле ўзору сялібы, і паводле ўзору ўсяго начыньня яе, так і зрабіце.</verse>
				<verse number="10">I няхай зробяць каўчэг з дрэва акацыі; два з паловаю локці даўжыня яго, і паўтары локці шырыня яго, і паўтары локці вышыня яго.</verse>
				<verse number="11">I пакрыеш яго шчырым золатам; знутра і звонку пакрыеш яго; і зробіш наверсе наўкола вянок залаты.</verse>
				<verse number="12">I выльеш да яго чатыры колцы залатыя, і прыладзіш [іх] на чатырох кутах яго, два колцы на адным баку яго, і два колцы на другім баку яго.</verse>
				<verse number="13">I зробіш насілы з дрэва акацы, і пакрыеш іх золатам.</verse>
				<verse number="14">I ўложыш насілы ў колцы па баках каўчэгу, каб на іх насіць каўчэг.</verse>
				<verse number="15">У колцах каўчэгу маюць быць насілы, ня будуць іх вымаць адтуль.</verse>
				<verse number="16">I ўложыш у каўчэг Сьведчаньне, якое Я дам табе.</verse>
				<verse number="17">I зробіш накрыўку са шчырага золата, два локці з паловаю даўжыня яе, і паўтары локці шырыня яе.</verse>
				<verse number="18">I зробіш двух херувімаў з золата, каванымі зробіш іх з абодвух бакоў накрыўкі.</verse>
				<verse number="19">I зробіш аднаго херувіма на тым баку, і аднаго херувіма на гэтым баку; разам з накрыўкай зробіце херувімаў на абодвух баках яе.</verse>
				<verse number="20">I будуць херувімы, распусьціўшы крылы ўгару, захінаць крыламі сваімі накрыўку, а абліччамі сваімі [будуць зьвернуты] адзін да аднаго; да накрыўкі будуць [зьвернутыя] абліччы херувімаў.</verse>
				<verse number="21">I паложыш накрыўку на каўчэг зьверху, і ў каўчэг паложыш Сьведчаньне, якое Я дам табе.</verse>
				<verse number="22">I Я буду сустракацца з табою там, і гаварыць з табою з-над накрыўкі, паміж двух херувімаў, якія над Каўчэгам Сьведчаньня, пра усё, што буду загадваць табе для сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="23">I зробіш стол з дрэва акацыі, два локці даўжыня яго, локаць шырыня яго, і паўтары локці вышыня яго.</verse>
				<verse number="24">I пакрыеш яго шчырым золатам, і зробіш яму вянок залаты наўкола.</verse>
				<verse number="25">I зробіш яму наўкола ліштву [шырынёю] ў далонь, і зробіш наўкола вянок залаты да ліштвы ягонай.</verse>
				<verse number="26">I зробіш для яго чатыры колцы залатыя, і прыладзіш колцы да чатырох рагоў, якія пры чатырох ножках ягоных.</verse>
				<verse number="27">Пры ліштвах маюць быць колцы, каб укладаць насілы і насіць стол.</verse>
				<verse number="28">I зробіш насілы з дрэва акацыі, і пакрыеш іх золатам, і будуць насіць на іх стол.</verse>
				<verse number="29">I зробіш да яго місы, і чашы, і збаны, і кубкі для складаньня ахвяраў вадкіх; са шчырага золата зробіш іх.</verse>
				<verse number="30">I будзеш класьці на стол хлябы пакладныя перад абліччам Маім заўсёды.</verse>
				<verse number="31">I зробіш сьвечнік з золата шчырага, каваным будзе зроблены сьвечнік; падстава яго, і сьцябло яго, чарачкі яго, яблыкі яго і кветкі яго маюць [выходзіць] з яго.</verse>
				<verse number="32">I шэсьць сьцяблінаў маюць выходзіць з бакоў яго: тры сьцябліны сьвечніка з аднаго боку яго, і тры сьцябліны сьвечніка з другога боку яго.</verse>
				<verse number="33">Тры чарачкі, [падобныя] да міндалю, з яблыкам і кветкаю, на адной сьцябліне, і тры чарачкі, [падобныя] да мігдалю, на другой сьцябліне, з яблыкам і кветкаю. Гэтак на шасьці сьцяблінах, што выходзяць са сьвечніка.</verse>
				<verse number="34">А на [камлі] сьвечніку маюць быць чатыры чарачкі, падобныя да міндалю, з яблыкам і кветкаю.</verse>
				<verse number="35">I яблык пад двума сьцяблінамі, [што выходзяць] з яго, і яблык пад двума сьцяблінамі, [што выходзяць] з яго, і яблык пад двума сьцяблінамі, [што выходзяць] з яго, на ўсіх шасьці сьцяблінах, што выходзяць са сьвечніка.</verse>
				<verse number="36">Яблыкі іхнія і сьцябліны іхнія будуць [выходзіць] з яго; ён увесь суцэльна [мае быць] каваны са шчырага золата.</verse>
				<verse number="37">I зробіш сем лямпаў для яго, і будуць прыладжаны лямпы ягоныя, і будуць сьвяціць на пярэдні бок яго.</verse>
				<verse number="38">I абцужкі да яго, і папяльнічкі да яго [зробіш] са шчырага золата.</verse>
				<verse number="39">З таленту золата шчырага няхай зробяць яго з усім гэтым прыладамі.</verse>
				<verse number="40">I глядзі, і зрабі паводле ўзору іхняга, які Я паказаў табе на гары.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="26">
				<verse number="1">А сялібу зробіш з дзесяці палотнаў з кручанага вісону, з блакіту, з пурпуру і барвовага кармазыну; і херувімаў зрабі на іх мастацкай работаю.</verse>
				<verse number="2">Даўжыня аднаго палатна — дваццаць восем локцяў, а шырыня аднаго палатна— чатыры локці; мера адна для ўсіх палотнаў.</verse>
				<verse number="3">Пяць палотнаў няхай будуць злучаныя адно з адным, і пяць палотнаў злучаныя адно з адным.</verse>
				<verse number="4">I зробіш пяцелькі з блакіту на краі аднаго палатна на канцы для сьпінаньня; і гэтак зробіш на краі апошняга палатна для сьпінаньня з іншага боку.</verse>
				<verse number="5">Пяцьдзясят пяцелек зробіш на адным палатне, і пяцьдзясят пяцелек зробіш на краі палатна [ў месцы,] дзе маюць быць сьпятыя з іншага боку; пяцелькі будуць насупраць адна адной.</verse>
				<verse number="6">I зробіш пяцьдзясят кручкоў залатых, і злучыш кручкамі палотны адно з адным, і будзе сяліба адным [цэлым].</verse>
				<verse number="7">I зробіш палотны з казінае [поўсьці] для намёту сялібы, адзінаццаць палотнаў зробіш іх.</verse>
				<verse number="8">Даўжыня аднаго палатна — трыццаць локцяў, а ў шырыню адно палатно — чатыры локці; мера адна для адзінаццаці палотнаў.</verse>
				<verse number="9">I злучыш пяць палотнаў асобна і шэсьць палотнаў асобна. I зложыш удвая шостае палатно з пярэдняга боку намёту.</verse>
				<verse number="10">I зробіш пяцьдзясят пяцелек на краі аднаго палатна на канцы для сьпінаньня, і пяцьдзясят пяцелек на краі другога палатна для сьпінаньня з іншага боку.</verse>
				<verse number="11">I зробіш пяцьдзясят кручкоў мядзяных, і ўложыш кручкі ў пяцелькі, і злучыш намёт, і будзе ён адным [цэлым].</verse>
				<verse number="12">А лішак, які застанецца ад палотнаў намёту, палова палатна, што засталася, няхай вісіць з задняга боку сялібы.</verse>
				<verse number="13">А локаць з аднаго і локаць з другога боку, якія застануцца ад даўжыні палотнаў намёту, няхай вісяць па баках сялібы, з аднаго і з другога боку прыкрываючы яе.</verse>
				<verse number="14">I зробіш пакрыцьцё на намёт са скураў бараноў, фарбаваных на чырвона, і пакрыцьцё на верх са скураў тахаш.</verse>
				<verse number="15">I зробіш дошкі для сялібы, якія будуць стаяць, з дрэва акацыі.</verse>
				<verse number="16">Дзесяць локцяў даўжыня дошкі, і паўтары локці шырыня адной дошкі.</verse>
				<verse number="17">Два шыпы будуць у кожнай дошцы, асаджаныя адзін насупраць другога. Гэтак зробіш у-ва ўсіх дошках сялібы.</verse>
				<verse number="18">I зробіш дошкі для сялібы — дваццаць дошак для паўднёвага боку, [што глядзіць] на поўдзень.</verse>
				<verse number="19">I сорак срэбных падставак зробіш пад дваццаць дошак; дзьве падстаўкі пад адну дошку да двух шыпоў ейных, і дзьве падстаўкі пад другую дошку да двух шыпоў ейных.</verse>
				<verse number="20">I да другога боку сялібы на паўночны бок [зробіш] дваццаць дошак.</verse>
				<verse number="21">I сорак падставак для іх срэбных— дзьве падстаўкі пад адну дошку, і дзьве падстаўкі пад другую дошку.</verse>
				<verse number="22">I для боку сялібы, [што глядзіць] на захад, зробіш шэсьць дошак.</verse>
				<verse number="23">I дзьве дошкі зробіш для вуглоў сялібы пры [заходнім] боку.</verse>
				<verse number="24">I будуць яны злучаныя ўнізе, і разам злучаныя ўгары адным колцам. Гэтак мае быць з імі абедзьвума; для двух вуглоў яны будуць.</verse>
				<verse number="25">I [так] будзе восем дошак, і падставак іхніх срэбных шаснаццаць: дзьве падстаўкі пад адну дошку, і дзьве падстаўкі пад другую дошку.</verse>
				<verse number="26">І зробіш жэрдкі з дрэва акацыі — пяць да дошак аднаго боку сялібы,</verse>
				<verse number="27">і пяць жэрдак да дошак другога боку сялібы, і пяць жэрдак да дошак задняга боку сялібы, [што глядзіць] на захад.</verse>
				<verse number="28">І жэрдка сярэдняя будзе праходзіць па сярэдзіне дошак ад аднаго канца да другога.</verse>
				<verse number="29">I дошкі пакрыеш золатам, і колцы на іх для ўкладаньня жэрдак, зробіш залатыя, і пакрыеш жэрдкі золатам.</verse>
				<verse number="30">I паставіш сялібу паводле статуту ейнага, які Я паказаў табе на гары.</verse>
				<verse number="31">I зробіш заслону з блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону; мастацкай работай маеш зрабіць яе разам з херувімамі.</verse>
				<verse number="32">I павесіш яе на чатырох слупах з акацыі, пакрытых золатам, з кручкамі залатымі, на чатырох падстаўках срэбных.</verse>
				<verse number="33">I павесіш заслону на кручках, і ўнясеш туды, ўнутр, за заслону Каўчэг Сьведчаньня; і будзе аддзяляць заслона вам [месца] Сьвятое ад Сьвятога Сьвятых.</verse>
				<verse number="34">I паложыш накрыўку на Каўчэг Сьведчаньня ў Сьвятым Сьвятых.</verse>
				<verse number="35">I паставіш стол навонкі ад заслоны, і сьвечнік насупраць стала пры паўднёвым боку сялібы; а стол паставіш на паўночным баку.</verse>
				<verse number="36">I зробіш заслону на ўваходзе з блакіту, пурпуру, барвовавага кармазыну і кручанага вісону гафтаванае работы.</verse>
				<verse number="37">I зробіш для заслоны пяць слупоў з акацыі, і пакрыеш іх золатам, і кручкі да іх залатыя; і выльеш для іх пяць падставак мядзяных.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="27">
				<verse number="1">I зробіш ахвярнік з дрэва акацыі, пяць локцяў у даўжыню і пяць локцяў у шырыню, чатырохкутні будзе ахвярнік, і тры локці ў вышыню.</verse>
				<verse number="2">I зробіш рогі ягоныя на чатырох вуглах ягоных, з яго будуць выходзіць рогі ягоныя, і пакрыеш іх медзьдзю.</verse>
				<verse number="3">I зробіш да яго гаршчкі для [высыпаньня] попелу з яго, і лапаткі ягоныя, і місы ягоныя, і відэльцы ягоныя, і кадзільніцы ягоныя. Усе начыньні зробіш з медзі.</verse>
				<verse number="4">I зробіш да яго крату, плеценай работы, мядзяную, і зробіш на пляцёнцы чатыры колцы мядзяныя на чатырох вуглах яе.</verse>
				<verse number="5">I паложыш яе зьнізу пад вобад ахвярніка так, каб пляцёнка была да паловы ахвярніка.</verse>
				<verse number="6">I зробіш насілы для ахвярніка, насілы з дрэва акацыі, і пакрыеш іх медзьдзю.</verse>
				<verse number="7">I ўкладзеш насілы ягоныя ў колцы, і будуць насілы па абодвух баках ахвярніка для нашэньня яго.</verse>
				<verse number="8">Пустым унутры з дошак зробіш яго. Як паказана табе на гары, так няхай зробяць.</verse>
				<verse number="9">І зробіш панадворак сялібы: з паўднёвага боку, [што глядзіць] на поўдзень заслоны для панадворку з кручанага вісону, даўжынёй у сто локцяў з аднаго боку.</verse>
				<verse number="10">I слупоў да іх дваццаць, і падставак да іх дваццаць мядзяных; а кручкі на слупах і клямкі да іх — срэбныя.</verse>
				<verse number="11">Таксама з паўночнага боку ўздоўж [будуць] заслоны ў сто [локцяў] даўжыні; і слупоў да іх дваццаць, і падставак да іх дваццаць мядзяных; а кручкі на слупах і клямкі да іх — срэбныя.</verse>
				<verse number="12">А на шырыню панадворку з заходняга боку [будуць] заслоны ў пяцьдзясят локцяў; слупоў да іх дзесяць, і падставак да іх дзесяць.</verse>
				<verse number="13">I шырыня панадворку з пярэдняга боку, [што глядзіць] на ўсход, — пяцьдзясят локцяў.</verse>
				<verse number="14">Пятнаццаць локцяў — заслоны з [аднаго] краю; слупоў да іх тры, і падставак да іх тры.</verse>
				<verse number="15">I з другога краю — заслоны ў пятнаццаць [локцяў]; слупоў да іх тры, і падставак да іх тры.</verse>
				<verse number="16">А для брамы панадворку — заслона ў дваццаць локцяў з блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону, гафтаванае работы; слупоў да яе чатыры, і падставак да іх чатыры.</verse>
				<verse number="17">Усе слупы вакол панадворку злучаны срэбнымі клямкамі; кручкі ў іх — срэбныя, а падстаўкі да іх — мядзяныя.</verse>
				<verse number="18">Даўжыня панадворку — сто локцяў, а шырыня — пяцьдзясят і пяцьдзясят [паўсюль], а вышыня — пяць локцяў; [заслоны —] з кручанага вісону, а падстаўкі [слупоў] — мядзяныя.</verse>
				<verse number="19">Усе начыньні сялібы для ўсялякага ўжываньня ў ёй і ўсе калкі ейныя, і ўсе калкі панадворку — мядзяныя.</verse>
				<verse number="20">I ты загадаеш сынам Ізраіля, і возьмуць табе алей з аліўкаў, чысты, выціснуты, для асьвятленьня, каб лямпы гарэлі заўсёды.</verse>
				<verse number="21">У Намёце Спатканьня на вонкі ад заслоны, якая перад Сьведчаньнем, будуць запальваць іх Аарон і сыны ягоныя з вечара да раніцы перад абліччам ГОСПАДА. [Гэта] пастанова вечная для пакаленьняў іхніх ад сыноў Ізраіля.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="28">
				<verse number="1">I ты наблізь да сябе Аарона, брата твайго, і сыноў ягоных з ім спасярод сыноў Ізраіля, каб яны былі сьвятарамі Маімі: Аарона і Надава, Авігу, Элеазара і Ітамара, сыноў Аарона.</verse>
				<verse number="2">I зробіш сьвятыя адзеньні Аарону, брату твайму, дзеля славы і аздабленьня.</verse>
				<verse number="3">I скажаш усім мудрым сэрцам, якіх Я напоўніў духам мудрасьці, каб яны зрабілі Аарону адзеньні для асьвячэньня яго, каб быў сьвятаром Маім.</verse>
				<verse number="4">I вось адзеньні, якія яны маюць зрабіць: нагруднік і эфод, і верхняя шата, і хітон плецены, мітра і пояс. I зробяць сьвятыя адзеньні Аарону, брату твайму, і сынам ягоным, каб былі сьвятарамі Маімі.</verse>
				<verse number="5">Няхай яны возьмуць золата, і блакіт, і пурпур, і барвовы кармазын, і вісон,</verse>
				<verse number="6">і зробяць эфод з золата, блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну, і кручанага вісону мастацкай работаю.</verse>
				<verse number="7">Два злучаныя нараменьнікі будзе ён мець на двух канцах сваіх, і так будзе злучаны.</verse>
				<verse number="8">I пас эфоду, які [падпярэзвае] яго, мае быць аднолькавае з ім работы, з золата, блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону.</verse>
				<verse number="9">I возьмеш два камяні оніксу, і выражаш на іх імёны сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="10">Шэсьць імёнаў іхніх на адным камяні, і шэсьць імёнаў пазасталых на другім камяні, паводле [парадку] нараджэньня іхняга.</verse>
				<verse number="11">Як разьбяр на камяні выразае пячатку, так ты выражаш на двух камянях імёны сыноў Ізраіля; асаджанымі ў залатыя аправы зробіш іх.</verse>
				<verse number="12">I паложыш абодва камяні гэтыя на нараменьнікі эфоду як камяні на ўспамін пра сыноў Ізраіля, і будзе насіць Аарон імёны іхнія перад абліччам ГОСПАДА на абодвух плячах сваіх як напамін.</verse>
				<verse number="13">I зробіш аправы з золата,</verse>
				<verse number="14">і два ланцужкі са шчырага золота, плеценымі зробіш іх, як зрабіў пас, і прымацуеш плеценыя ланцужкі да аправаў.</verse>
				<verse number="15">І зробіш нагруднік судовы мастацкаю работаю, такою самаю работаю як эфод зробіш яго; з золата, блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону зробіш яго.</verse>
				<verse number="16">Чатырохкутны ён мае быць і падвойны, у пядзю даўжыня ягоная і ў пядзю шырыня ягоная.</verse>
				<verse number="17">I напоўніш яго асаджанымі камянямі, чатырма шэрагамі камянёў. Рубін, тапаз і шмарагд — гэта шэраг адзін.</verse>
				<verse number="18">А шэраг другі — гранат, шафір і дыямэнт.</verse>
				<verse number="19">А шэраг трэйці — яхонт, агат і амэтыст.</verse>
				<verse number="20">А шэраг чацьвёрты — хрызаліт, онікс і ясьпіс. Яны маюць быць асаджаны ў золата ў асадах сваіх.</verse>
				<verse number="21">I камяні будуць паводле імёнаў сыноў Ізраіля, дванаццаць паводле імёнаў іхніх, і выразанае як пячатка на кожным будзе імя паводле дванаццаці плямёнаў.</verse>
				<verse number="22">I зробіш для нагрудніку ланцужкі плеценыя вітою работаю, са шчырага золата.</verse>
				<verse number="23">I зробіш для нагрудніку два колцы залатыя, і прымацуеш два колцы да двух канцоў нагрудніку.</verse>
				<verse number="24">I ўкладзеш два плеценыя залатыя ланцужкі ў абодва колцы на канцах нагрудніку.</verse>
				<verse number="25">А [іншыя] два канцы двух плеценых ланцужкоў прычэпіш да двух аправаў, і прымацуеш да нараменьнікаў эфоду з пярэдняга боку яго.</verse>
				<verse number="26">I зробіш два колцы залатыя, і прымацуеш іх да двух канцоў нагрудніку на тым краі ягоным, які пры ўнутраным боку эфоду.</verse>
				<verse number="27">I зробіш два колцы залатыя, і прымацуеш іх да двух нараменьнікаў эфоду зьнізу з пярэдняга боку ягонага, каля злучэньня ягонага, над пасам эфоду.</verse>
				<verse number="28">I прымацуеш нагруднік колцамі ягонымі, колцамі ягонымі да колцаў эфоду шнурком з блакіту, каб ён быў над пасам эфоду, і каб не ссоваўся нагруднік з эфоду.</verse>
				<verse number="29">I будзе насіць Аарон імёны сыноў Ізраіля на нагрудніку судовы на сэрцы сваім, калі будзе ўваходзіць у сьвятыню як успамін перад абліччам ГОСПАДА заўсёды.</verse>
				<verse number="30">I ўложыш у нагруднік судовы урым і тумім, і яны будуць каля сэрца Аарона, калі ён будзе ўваходзіць у сьвятыню перад аблічча ГОСПАДА; і будзе Аарон насіць суд сыноў Ізраіля каля сэрца свайго перад абліччам ГОСПАДА заўсёды.</verse>
				<verse number="31">I зробіш верхнюю шату да эфоду, усю з блакіту.</verse>
				<verse number="32">I будзе мець яна ў сярэдзіне адтуліну для галавы; абшыўка мае быць наўкола адтуліны, ткацкае работы, як пры адтуліне панцыра, каб не разьдзёрлася.</verse>
				<verse number="33">I зробіш на прыполе ейным яблыкі гранатовыя з блакіту, пурпуру і барвовага кармазыну, на прыполе ейным наўкола; і званочкі залатыя пасярод іх наўкола,</verse>
				<verse number="34">залаты званочак і гранатовы яблык, залаты званочак і гранатовы яблык, на прыполе верхняе шаты наўкола.</verse>
				<verse number="35">I будзе [гэта] на Аароне ў часе служэньня [ягонага], і чутны будзе голас ягоны, калі ён будзе ўваходзіць у сьвятыню перад аблічча ГОСПАДА, і калі будзе выходзіць, каб ён не памёр.</verse>
				<verse number="36">I зробіш дыядэму са шчырага золата, і выражаш на ёй, як выразаюць на пячатцы: “Сьвятыня для ГОСПАДА!”,</verse>
				<verse number="37">і прымацуеш шнурком з блакіту, і будзе яна на мітры, на пярэднім баку мітры яна будзе.</verse>
				<verse number="38">I будзе яна на чале Аарона, і панясе Аарон беззаконьне, [якое будзе ў] пасьвячаных рэчах, якія пасьвяцілі сыны Ізраіля, ва ўсіх дарах, якія пасьвяцілі яны. I будзе яна на чале ягоным заўсёды, каб былі яны даспадобы перад абліччам ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="39">I вытчаш хітон з вісону, і зробіш мітру з вісону, і пояс зробіш гафтаванае работы.</verse>
				<verse number="40">I для сыноў Аарона зробіш хітоны, і зробіш для іх паясы, і турбаны зробіш для іх дзеля славы і аздабленьня.</verse>
				<verse number="41">I апранеш у іх Аарона, брата свайго, і сыноў ягоных з ім, і памажаш іх, і напоўніш рукі іхнія, і пасьвяціш іх, і яны будуць сьвятарамі Мне.</verse>
				<verse number="42">I зробіш нагавіцы ільняныя, каб прыкрыць голасьць цела, ад сьцёгнаў да галёнкаў няхай будуць.</verse>
				<verse number="43">I будуць яны на Аароне і на сынах ягоных, калі яны будуць уваходзіць у Намёт Спатканьня або набліжацца да ахвярніка, каб служыць у сьвятыні, і [тады] яны не панясуць беззаконьня і не памруць. [Гэта] пастанова вечная для яго і насеньня ягонага пасьля яго.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="29">
				<verse number="1">I вось тая рэч, якую зробіш для іх, каб пасьвяціць іх на сьвятароў Мне: возьмеш аднаго маладога бычка і двух бараноў без заганы,</verse>
				<verse number="2">і хлябы прэсныя, і печыва прэснае, рашчыненае на алеі, і аладкі прэсныя, памазаныя алеем; з найлепшае мукі зробіш іх.</verse>
				<verse number="3">I паложыш іх у адзін кош, і прынясеш іх у кашы, і бычка, і двух бараноў.</verse>
				<verse number="4">I Аарона і сыноў ягоных прывядзеш да ўваходу ў Намёт Спатканьня, і абмыеш іх у вадзе,</verse>
				<verse number="5">і возьмеш адзеньні, і апранеш на Аарона хітон і верхнюю шату эфоду, і эфод, і нагруднік, і падпярэжаш яго поясам эфоду.</verse>
				<verse number="6">I ускладзеш мітру на галаву ягоную, і прымацуеш дыядэму сьвятасьці на мітру.</verse>
				<verse number="7">I возьмеш алей памазаньня, і выльеш на галаву ягоную, і памажаш яго.</verse>
				<verse number="8">I сыноў ягоных прывядзеш, і апранеш на іх хітоны,</verse>
				<verse number="9">і падпярэжаш іх поясам, Аарона і сыноў ягоных, і адзенеш на іх турбаны, і будзе ім належаць сьвятарства паводле пастановы вечнае, і напоўніш рукі Аарона і сыноў ягоных.</verse>
				<verse number="10">I прывядзеш бычка перад Намёт Спатканьня, і ўскладуць Аарон і сыны ягоныя рукі свае на галаву бычка.</verse>
				<verse number="11">I зарэжаш бычка перад абліччам ГОСПАДА каля ўваходу ў Намёт Спатканьня.</verse>
				<verse number="12">I возьмеш кроў бычка, і памажаш рогі ахвярніка пальцам тваім, і ўсю кроў выльеш на падставу ахвярніка.</verse>
				<verse number="13">I возьмеш ўвесь тлушч, які пакрывае нутро, і лой з вантробаў, і абедзьве ныркі і тлушч, які на іх, і спаліш на ахвярніку.</verse>
				<verse number="14">А мяса бычка, і скуру ягоную, і гной ягоны спаліш на агні па-за табарам. Гэта ахвяра за грэх.</verse>
				<verse number="15">I возьмеш аднаго з бараноў, і ўскладуць Аарон і сыны ягоныя рукі свае на галаву барана.</verse>
				<verse number="16">I зарэжаш барана, і возьмеш кроў ягоную, і пакропіш на ахвярнік наўкола.</verse>
				<verse number="17">I барана расьсячэш на кавалкі ягоныя, і вымыеш нутро ягонае і ногі ягоныя, і паложыш іх на [расьсечаныя] кавалкі ягоныя і на галаву ягоную.</verse>
				<verse number="18">I спаліш усяго барана на ахвярніку. Гэта цэласпаленьне ГОСПАДУ, пах прыемны, ахвяра вагню для ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="19">I возьмеш другога барана, і ўскладуць Аарон і сыны ягоныя рукі свае на галаву барана.</verse>
				<verse number="20">I зарэжаш барана, і возьмеш кроў ягоную, і памажаш верх правага вуха Аарона і верх правага вуха сыноў ягоных, вялікі палец правай рукі іхняй, і вялікі палец правай нагі іхняй; і пакропіш крывёю ахвярнік наўкола.</verse>
				<verse number="21">I возьмеш кроў, якая на ахвярніку, і алей памазаньня, і пакропіш Аарона і сыноў ягоных, і адзеньне ягонае, і адзеньні сыноў ягоных з ім; і будзе пасьвячаны ён і адзеньне ягонае, і сыны ягоныя, і адзеньні сыноў ягоных з ім.</verse>
				<verse number="22">I возьмеш тлушч барана і хвост, і тлушч, які пакрывае нутро, і лой з вантробаў, і абедзьве ныркі, і тлушч, які на іх, і правую лапатку, бо гэта баран пасьвячэньня,</verse>
				<verse number="23">і адзін бохан хлеба, і адно печыва хлеба, [зробленае] на алеі, і адну аладку з каша праснакоў, які перад абліччам ГОСПАДА,</verse>
				<verse number="24">і паложыш усё [гэта] на далоні Аарона і на далоні сыноў ягоных, і будзеш патрэсаць іх як ахвяру патрэсваньня перад абліччам ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="25">I возьмеш іх з рук іхніх, і спаліш на ахвярніку як цэласпаленьне, пах прыемны перад абліччам ГОСПАДА. Гэта ахвяра вагню для ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="26">I возьмеш грудзіну барана пасьвячэньня, які быў для Аарона, і будзеш патрэсаць ёю як ахвярай патрэсваньня перад абліччам ГОСПАДА, і гэта будзе твая частка.</verse>
				<verse number="27">I пасьвяціш грудзіну патрасаную і лапатку узьнесеную, якія былі патрасаныя і якія былі ўзьнесеныя з барана пасьвячэньня, які быў для Аарона і які быў для сыноў ягоных.</verse>
				<verse number="28">I будуць яны для Аарона і сыноў ягоных паводле пастановы вечнай ад сыноў Ізраіля, бо гэта ўзьнясеньне, і гэтае ўзьнясеньне мае быць ад сыноў Ізраіля з іхніх ахвяраў мірных; узьнясеньне іхняе для ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="29">I адзеньні сьвятыя, якія [належаць] Аарону, будуць [належаць] сынам ягоным пасьля яго, каб у іх памазваць іх і напаўняць рукі іхнія.</verse>
				<verse number="30">Сем дзён мае апранацца ў іх сьвятар з сыноў ягоных, [які будзе] замест яго, які будзе ўваходзіць у Намёт Спатканьня, каб служыць у сьвятыні.</verse>
				<verse number="31">I барана пасьвячэньня возьмеш, і зварыш мяса ягонае на мейсцы сьвятым.</verse>
				<verse number="32">I будзе есьці Аарон і сыны ягоныя мяса барана гэтага і хлеб, які ў кашы, каля ўваходу ў Намёт Спатканьня.</verse>
				<verse number="33">I будуць яны есьці тое, што было перамаленьнем за іх, каб напоўніць рукі іхнія і асьвяціць іх; а чужы ня будзе есьці гэта, бо гэта сьвятое.</verse>
				<verse number="34">I калі застанецца мяса пасьвячэньня і хлеб да раніцы, спаліш астачу на агні, нельга есьці яго, бо гэта сьвятое.</verse>
				<verse number="35">I ўсё зробіш Аарону і сынам ягоным паводле таго, што Я загадаў табе: сем дзён будзеш напаўняць рукі іхнія.</verse>
				<verse number="36">I бычка як ахвяру за грэх будзеш складаць кожны дзень дзеля перамольваньня, і ачысьціш ахвярнік ад грэху, учыніўшы перамольваньне за яго, і памажаш яго, і асьвяціш яго.</verse>
				<verse number="37">Сем дзён будзеш зьдзяйсьняць перамольваньне за ахвярнік і будзеш асьвячаць яго, і будзе ахвярнік сьвятое сьвятых; усё, што дакранецца да ахвярніка, будзе сьвятым.</verse>
				<verse number="38">Вось што будзеш складаць [у ахвяру] на ахвярніку: два ягняты аднагодкі кожны дзень заўсёды.</verse>
				<verse number="39">Адно ягнятка складзеш [у ахвяру] раніцай, а другое ягнятка складзеш [у ахвяру] вечарам.</verse>
				<verse number="40">I на адно ягня [возьмеш] дзясятую частку [эфы] найлепшае мукі, зьмяшанай з алеем выціснутым, якога чвэрць гіну, і на ўзьліваньне — чвэрць гіну віна.</verse>
				<verse number="41">А другое ягня складзеш [у ахвяру] ўвечары, падобна як ахвяраваньне раніцаю і ўзьліваньне пры ёй складзеш яго, на пах прыемны, на ахвяру вагню для ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="42">[Гэта] цэласпаленьне, [якое будзе] заўсёды ў пакаленьнях вашых перад уваходам у Намёт Спатканьня перад абліччам ГОСПАДА, дзе буду сустракацца з вамі, каб размаўляць там з табою.</verse>
				<verse number="43">I буду сустракацца там з сынамі Ізраіля, і будзе асьвячана [тое месца] славаю Маёю.</verse>
				<verse number="44">I Я асьвячу Намёт Спатканьня і ахвярнік; і Аарона і сыноў ягоных асьвячу, каб яны былі сьвятарамі Маімі.</verse>
				<verse number="45">I буду жыць сярод сыноў Ізраіля, і буду ім Богам.</verse>
				<verse number="46">I пазнаюць, што Я — ГОСПАД, Бог іхні, Які вывеў іх з зямлі Эгіпецкае, каб Мне жыць сярод іх. Я — ГОСПАД, Бог іхні.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="30">
				<verse number="1">I зробіш ахвярнік для каджэньня кадзіла; з дрэва акацыі зробіш яго.</verse>
				<verse number="2">Локаць — даўжыня ягоная, і локаць — шырыня ягоная; ён мае быць чатырохкутны; і два локці — вышыня ягоная; з яго маюць выходзіць рогі.</verse>
				<verse number="3">I пакрыеш яго шчырым золатам, верх ягоны і сьценкі ягоныя наўкола, і рогі ягоныя; і зробіш да яго залаты вянок наўкола.</verse>
				<verse number="4">I два колцы залатыя зробіш да яго, пад вянком ягоным, на двух вуглах ягоных; зробіш іх з двух бакоў ягоных; і будуць яны месцам для насілаў, каб насіць яго на іх.</verse>
				<verse number="5">I зробіш насілы з дрэва акацыі, і пакрыеш іх золатам.</verse>
				<verse number="6">I паставіш яго перад заслонаю, якая перад Каўчэгам Сьведчаньня, перад накрыўкаю, якая над Сьведчаньнем, дзе Я буду сустракацца з табою.</verse>
				<verse number="7">I будзе паліць на ім Аарон пахкае кадзіла кожную раніцу. Калі ён будзе папраўляць лямпы, будзе паліць [кадзіла].</verse>
				<verse number="8">I калі Аарон будзе запальваць лямпы ўвечары, ён будзе паліць [кадзіла]. Гэта заўсёднае каджэньне перад ГОСПАДАМ у пакаленьнях вашых.</verse>
				<verse number="9">Не паліце на ім ніякага кадзіла чужога, ані цэласпаленьня, ані дару; і ўзьліваньня не ўзьлівайце на яго.</verse>
				<verse number="10">I будзе спраўляць Аарон перамольваньне над рогамі яго раз ў год. Крывёю ахвяры за грэх раз у год перамольваньнем будзе перамольваць на ім за пакаленьні вашыя. Гэта сьвятое сьвятых для ГОСПАДА».</verse>
				<verse number="11">I прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:</verse>
				<verse number="12">«Калі будзеш зьбіраць [падатак] з галавы ў сыноў Ізраіля пры лічэньні іх, няхай дасьць [кожны] мужчына выкуп душы сваёй ГОСПАДУ пры лічэньні іх, і ня будзе між імі плягі, калі будуць лічыць іх.</verse>
				<verse number="13">Гэта павінны даць усе, хто падлягае лічэньню — палову сыкля, паводле сыкля сьвятыні, у якім дваццаць гер у сыклі; палова сыкля — дар для ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="14">Усе, хто падлягае лічэньню, ад дваццаці гадоў і вышэй, маюць даць дар ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="15">Багаты ня будзе павялічваць, і бедны ня будзе памяншаць ад паловы сыкля, што маюць даваць як дар ГОСПАДУ дзеля перамольваньня за душы вашыя.</verse>
				<verse number="16">I возьмеш срэбра перамольваньня ад сыноў Ізраіля, і дасі яго на служэньне ў Намёце Спатканьня; і будзе гэта сынам Ізраіля на памяць перад абліччам ГОСПАДА дзеля перамольваньня за душы вашыя».</verse>
				<verse number="17">I прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:</verse>
				<verse number="18">«І зробіш мыцельнік мядзяны і падставу мядзяную да ўмываньня, і паставіш яго паміж Намётам Спатканьня і ахвярнікам, і нальеш ў яго вады.</verse>
				<verse number="19">I будуць Аарон і сыны ягоныя мыць у ім рукі свае і ногі свае.</verse>
				<verse number="20">Калі яны будуць уваходзіць у Намёт Спатканьня, няхай яны абмыюцца вадою, і яны не памруць; таксама калі яны будуць набліжацца да ахвярніка дзеля служэньня, дзеля ахвяраваньня вогненнага для ГОСПАДА,</verse>
				<verse number="21">І будуць яны абмываць рукі свае і ногі свае, і не памруць. I будзе гэта ім пастанова вечная, яму і насеньню ягонаму у пакаленьнях іхніх».</verse>
				<verse number="22">I прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:</verse>
				<verse number="23">«І ты вазьмі сабе найлепшых пахнідлаў: міра найчысьцейшага пяцьсот [сыкляў], цынамону пахкага палову гэтага, дзьвесьце пяцьдзясят [сыкляў], трысьнёгу пахкага дзьвесьце пяцьдзясят [сыкляў],</verse>
				<verse number="24">і касіі пяцьсот [сыкляў], паводле сыклю сьвятыні, і алею аліўкавага гін.</verse>
				<verse number="25">I зробіш з гэтага алей сьвятога памазаньня, масьць мяшаную работы мяшальніка масьцяў. Алей сьвятога памазаньня гэта будзе.</verse>
				<verse number="26">I памажаш ім Намёт Спатканьня, і Каўчэг Сьведчаньня,</verse>
				<verse number="27">і стол, і ўсе начыньні ягоныя, і сьвечнік, і ўсе начыньні ягоныя, і ахвярнік каджэньня,</verse>
				<verse number="28">і ахвярнік цэласпаленьня, і ўсе начыньні ягоныя, і мыцельнік, і падставу ягоную.</verse>
				<verse number="29">I асьвяціш іх, і будуць яны сьвятое сьвятых; усё, што дакранецца да іх, будзе сьвятым.</verse>
				<verse number="30">I Аарона і сыноў ягоных памажаш і асьвяціш іх, каб былі сьвятарамі Маімі.</verse>
				<verse number="31">А да сыноў Ізраіля прамоў, кажучы: “Гэта будзе для Мяне алей сьвятога памазаньня ў пакаленьнях вашых.</verse>
				<verse number="32">На цела чалавека ня будуць узьліваць яго, і паводле складу ягонага не рабіце падобнага да яго. Ён — сьвяты, сьвятым мае быць для вас.</verse>
				<verse number="33">Чалавек, які [зробіць] работай мяшальніка масьцяў [алей], падобны да яго, і які памажа ім яго на чужынца, будзе выгублены з народу свайго”».</verse>
				<verse number="34">I сказаў ГОСПАД Майсею: «Вазьмі сабе пахнідлы: бальсам, і жывіцу, і галбан пахкі і ладан чысты, кожнае ў роўнай частцы.</verse>
				<verse number="35">I зробіш з гэтага кадзіла мяшанае работай мяшальніка масьцяў, пасоленае, чыстае, сьвятое.</verse>
				<verse number="36">I стаўчэш яго дробна, і паложыш перад Сьведчаньнем у Намёце Спатканьня, дзе Я буду сустракацца з табою. Гэта сьвятое сьвятых будзе для вас.</verse>
				<verse number="37">I кадзіла, якое зробіш, падобнага да яго паводле складу ягонага не рабіце сабе. Сьвятое яно будзе ў цябе для ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="38">Чалавек, які зробіць падобнае да яго, каб адчуваць пах ягоны, будзе выгублены з народу свайго».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="31">
				<verse number="1">I прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Глядзі, Я паклікаў наймя Бэцалеэля, сына Урыя, сына Хура, з калена Юды.</verse>
				<verse number="3">I Я напоўніў яго Духам Божым, мудрасьцю, разумнасьцю, веданьнем і [ўменьнем] да ўсялякай працы,</verse>
				<verse number="4">мастацкія здольнасьці рабіць з золата, срэбра і медзі,</verse>
				<verse number="5">і абрабляць камяні для асаджэньня [іх], і абрабляць дрэва, каб рабіць [з ім] усялякую працу.</verse>
				<verse number="6">I вось, Я даў яму Агаліява, сына Ахісамаха, з калена Дана, і ў сэрца кожнага мудрага сэрцам Я даў мудрасьць, і яны зробяць усе, што Я загадаў табе:</verse>
				<verse number="7">Намёт Спатканьня і Каўчэг Сьведчаньня, і накрыўку, якая на ім, і ўсе начыньні Намёту,</verse>
				<verse number="8">і стол, і начыньні ягоныя, і сьвечнік чысты, і ўсе начыньні, і ахвярнік каджэньня,</verse>
				<verse number="9">і ахвярнік цэласпаленьня, і ўсе начыньні ягоныя, і мыцельнік, і падставу ягоную,</verse>
				<verse number="10">і адзеньні службовыя, і адзеньні сьвятыя для Аарона сьвятара, і адзеньні сыноў ягоных да сьвятарства,</verse>
				<verse number="11">і алей памазаньня, і кадзіла пахкае для сьвятыні. Усё так, як Я загадаў табе, яны зробяць».</verse>
				<verse number="12">I сказаў ГОСПАД Майсею, кажучы:</verse>
				<verse number="13">«I ты прамовіш да сыноў Ізраіля, кажучы: “Толькі захоўвайце супачынкі Мае, бо гэта знак паміж Мною і вамі ў пакаленьнях вашых, каб вы пазналі, што Я — ГОСПАД, Які асьвячае вас.</verse>
				<verse number="14">I захоўвайце суботу, бо яна — сьвятая для вас. Хто апаганіць яе, сьмерцю памрэ. Хто будзе ў яе рабіць работу, будзе выгублена душа тая з-паміж народу свайго.</verse>
				<verse number="15">Шэсьць дзён будуць рабіць работу, а дзень сёмы — субота супачынку, сьвятая для ГОСПАДА. Кожны, хто будзе рабіць работу ў дзень супачынку, сьмерцю памрэ.</verse>
				<verse number="16">I будуць захоўваць сыны Ізраіля суботу, каб рабіць супачынак у пакаленьнях сваіх. [Гэта] запавет вечны.</verse>
				<verse number="17">Паміж Мною і сынамі Ізраіля гэта знак на вякі; бо за шэсьць дзён зрабіў ГОСПАД неба і зямлю, а ў сёмы дзень супачыў і адпачыў”».</verse>
				<verse number="18">I даў Бог Майсею, калі скончыў прамаўляць да яго на гары Сынай, дзьве табліцы сьведчаньня, табліцы каменныя, запісаныя пальцам Божым.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="32">
				<verse number="1">I бачыў народ, што Майсей затрымліваецца, каб зыйсьці з гары, і сабраўся народ перад Ааронам, і сказалі яму: «Устань, зрабі нам багоў, якія будуць ісьці перад намі, бо з гэтым Майсеем, гэтым чалавекам, які вывеў нас з зямлі Эгіпецкай, ня ведаем, што сталася з ім».</verse>
				<verse number="2">I сказаў ім Аарон: «Зьніміце завушніцы залатыя, якія ў вушах жонак вашых, сыноў вашых і дачок вашых, і прынясіце да мяне».</verse>
				<verse number="3">I зьняў увесь народ завушніцы залатыя, якія ў вушах іхніх, і прынесьлі да Аарона.</verse>
				<verse number="4">І ён узяў [гэта] з рук іхніх, і уфармаваў яго разцом, і зрабіў з яго цяля літое. I сказалі яны: «Вось бог твой, Ізраілю, які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай».</verse>
				<verse number="5">I ўбачыў Аарон, і збудаваў перад ім ахвярнік, і ўсклікнуў Аарон, і сказаў: «Сьвята для ГОСПАДА заўтра».</verse>
				<verse number="6">I яны ўсталі рана назаўтра, і ахвяроўвалі цэласпаленьні, і прынесьлі ахвяры мірныя; і сеў народ есьці і піць, і ўсталі гуляць.</verse>
				<verse number="7">I прамовіў ГОСПАД да Майсея: «Ідзі, зыйдзі, бо сапсаваўся народ твой, які ты вывеў з зямлі Эгіпецкай.</verse>
				<verse number="8">Хутка зьвярнулі яны са шляху, які Я загадаў ім, зрабілі сабе цяля літое, і пакланіліся яму, і ахвяроўвалі яму, і сказалі: “Вось бог твой, Ізраілю, які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай”».</verse>
				<verse number="9">I сказаў ГОСПАД Майсею: «Я бачыў народ гэты, і вось, ён — народ з цьвёрдым каркам.</verse>
				<verse number="10">I цяпер пакінь Мяне, і ўзгарыцца гнеў Мой на іх, і Я выгублю іх, і зраблю з цябе народ вялікі».</verse>
				<verse number="11">I маліў Майсей аблічча ГОСПАДА, Бога свайго, і сказаў: «Дзеля чаго, ГОСПАДЗЕ, палае гнеў Твой на народ Твой, які Ты вывеў з зямлі Эгіпецкай сілаю вялікай і рукою моцнай?</verse>
				<verse number="12">Навошта маюць казаць Эгіпцяне, кажучы: “На ліха вывеў іх, каб забіць іх у гарах і вынішчыць іх з аблічча зямлі”. Адвярніся ад ярасьці гневу Твайго і пашкадуй [рабіць] ліха народу Твайму.</verse>
				<verse number="13">Узгадай Абрагама, Ісаака і Ізраіля, слугаў Тваіх, якім Ты прысягаў на Сябе Самога, і прамовіў да іх: “Памножу насеньне вашае, як зоркі ў небе, і ўсю зямлю гэтую, пра якую Я сказаў, дам насенню вашаму, і яны ўспадкаемяць яе на вякі”».</verse>
				<verse number="14">I пашкадаваў ГОСПАД рабіць ліха, пра якое Ён казаў, што ўчыніць яго народу Свайму.</verse>
				<verse number="15">I павярнуўся, і зыйшоў Майсей з гары; і дзьве табліцы Сьведчаньня [былі] ў руцэ ягонай, табліцы, на якіх было напісана з абодвух бакоў, на адным і на другім баку было напісана на іх.</verse>
				<verse number="16">I табліцы былі творам Бога, і пісьмо было пісьмом Божым, высечаным на табліцах.</verse>
				<verse number="17">I пачуў Егошуа голас народу, які ўсклікаў, і сказаў Майсею: «Голас вайны ў табары».</verse>
				<verse number="18">I сказаў [Майсей]: «Гэта ня голас крыку перамогі ані голас крыку паразы, але я чую голас пяяньня».</verse>
				<verse number="19">I сталася, калі ён наблізіўся да табару і ўбачыў цяля і танцы, узгарэўся гнеў Майсея, і ён кінуў з рук сваіх табліцы, і разьбіў іх пад гарою.</verse>
				<verse number="20">I ўзяў ён цяля, якое яны зрабілі, і спаліў яго ў вагні, і сьцёр на попел, і рассыпаў на абліччы вады, і даў яго піць сынам Ізраіля.</verse>
				<verse number="21">I сказаў Майсей Аарону: «Што зрабіў табе народ гэты, што ты ўвёў яго ў грэх вялікі?»</verse>
				<verse number="22">I сказаў Аарон: «Няхай не ўзгараецца гнеў пана майго; ты ведаеш народ гэты, што ён поўны ліха.</verse>
				<verse number="23">I яны сказалі мне: “Зрабі нам багоў, якія будуць ісьці перад намі, бо з гэтым Майсеем, чалавекам, які вывеў нас з зямлі Эгіпецкай, ня ведаем, што сталася з ім”.</verse>
				<verse number="24">I я сказаў ім: “Хто мае золата, няхай здыме яго”. I яны далі мне, я кінуў яго ў вагонь, і выйшла гэта цяля».</verse>
				<verse number="25">I ўбачыў Майсей народ, што ён неакелзаны, бо Аарон раскелзаў яго на паганьбеньне перад ворагамі ягонымі.</verse>
				<verse number="26">I стаў Майсей у браме табару, і сказаў: «Хто за ГОСПАДА — да мяне!» I сабраліся да яго ўсе сыны Левія.</verse>
				<verse number="27">I ён сказаў ім: «Гэтак кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Прыперажыце кожны меч свой да сьцягна свайго, перайдзіце і зьвярніцеся ад брамы да брамы праз табар, і забівайце кожны брата свайго, кожны сябра свайго, кожны бліжняга свайго”».</verse>
				<verse number="28">I зрабілі сыны Левія паводле слова Майсея, і палегла з народу ў той дзень каля трох тысячаў чалавек.</verse>
				<verse number="29">I сказаў Майсей: «Напоўніце рукі свае сёньня для ГОСПАДА, бо кожны быў супраць сына свайго і супраць брата свайго, каб Ён даў вам сёньня дабраслаўленьне».</verse>
				<verse number="30">I сталася на заўтра, і сказаў Майсей народу: «Вы саграшылі грахом вялікім, і цяпер я ўзыйду да ГОСПАДА, можа, змагу перамаліць Яго за грэх ваш».</verse>
				<verse number="31">I вярнуўся Майсей да ГОСПАДА, і сказаў: «Прашу, саграшыў народ гэты грэхам вялікім, і зрабілі сабе багоў залатых.</verse>
				<verse number="32">I цяпер, ці можаш дараваць ім грэх іхні? А калі не, вытры мяне, прашу, з кнігі Тваёй, якую Ты напісаў».</verse>
				<verse number="33">I сказаў ГОСПАД Майсею: «Таго, хто саграшыў перада Мною, Я вытру з кнігі Маёй.</verse>
				<verse number="34">I цяпер ідзі, вядзі народ гэты, куды Я казаў табе. Вось, анёл Мой пойдзе перад табою, і ў дзень наведваньня Майго Я наведаю іх за грэх іхні».</verse>
				<verse number="35">I ўдарыў ГОСПАД народ за тое, што зрабілі цяля, якога зрабіў Аарон.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="33">
				<verse number="1">I прамовіў ГОСПАД да Майсея: «Ідзі, узыйдзі адгэтуль ты і народ, які ты вывеў з зямлі Эгіпецкай, у зямлю, пра якую Я прысягаў Абрагаму, Ісааку і Якубу, кажучы: “Насеньню твайму дам яе”.</verse>
				<verse number="2">I Я пашлю перад табою Анёла, і выжану Хананейца, Амарэя, Хетыта, Пэрэзея, Хівея і Евусея.</verse>
				<verse number="3">I ўвядзе ён вас у зямлю, дзе цячэ малако і мёд, бо Сам Я не пайду сярод цябе, бо ты — народ з цьвёрдым каркам, каб Я не выгубіў вас у дарозе».</verse>
				<verse number="4">I пачуў народ ліхое слова гэтае, і загаласіў, і не ўзлажыў ніхто аздобаў сваіх на сябе.</verse>
				<verse number="5">I сказаў ГОСПАД Майсею: «Скажы сынам Ізраіля: “Ты — народ з цьвёрдым каркам. Калі Я адну хвіліну буду ісьці сярод цябе, Я выгублю цябе. А цяпер здымі з сябе аздобы свае, і Я буду ведаць, што маю рабіць з табою”».</verse>
				<verse number="6">I зьнялі з сябе сыны Ізраіля аздобы свае ля гары Харэў.</verse>
				<verse number="7">I Майсей узяў намёт, і паставіў яго па-за табарам, воддаль ад табару, і назваў яго Намётам Спатканьня; і было, што кожны, хто шукаў ГОСПАДА, выходзіў да Намёту Спатканьня, які [быў] па-за табарам.</verse>
				<verse number="8">I было, калі Майсей выходзіў да Намёту, уставаў увесь народ, і стаяў кожны каля ўваходу ў намёт свой, і глядзеў на Майсея, аж пакуль ён не ўваходзіў у Намёт.</verse>
				<verse number="9">I было, калі Майсей уваходзіў у Намёт, зыходзіў слуп воблачны і станавіўся каля ўваходу ў Намёт, і [Бог] гаварыў з Майсеем.</verse>
				<verse number="10">I бачыў увесь народ слуп воблачны, які стаяў каля ўваходу ў Намёт; і ўставаў увесь народ, і кланяўся кожны каля ўваходу ў намёт свой.</verse>
				<verse number="11">I гаварыў ГОСПАД з Майсеем абліччам да аблічча, як гаворыць чалавек з сябрам сваім; і ён вяртаўся ў табар; а служыцель ягоны Егошуа, сын Нуна, юнак, не адыходзіў з сярэдзіны Намёту.</verse>
				<verse number="12">I сказаў Майсей ГОСПАДУ: «Глядзі, Ты кажаш мне: “Узьвядзі народ гэты”, а Ты не паведаміў мне, каго пашлеш са мною. І Ты сказаў: “Я ведаю цябе на імя”, і таксама: “Ты знайшоў ласку ў вачах Маіх”.</verse>
				<verse number="13">I цяпер, калі я знайшоў ласку ў вачах Тваіх, дай мне спазнаць, прашу, шлях Твой, і я спазнаю Цябе, каб знайсьці ласку ў вачах Тваіх. І Ты паглядзі, што гэты народ — народ Твой».</verse>
				<verse number="14">І сказаў [ГОСПАД]: «Аблічча Маё пойдзе перад табою, і Я супакою цябе».</verse>
				<verse number="15">I сказаў [Майсей] Яму: «Калі ня пойдзе аблічча Тваё, не выводзь нас адгэтуль.</verse>
				<verse number="16">Бо з чаго я спазнаю, што знайшоў ласку ў вачах Тваіх, я і народ Твой? Ці не з таго, што Ты пойдзеш з намі? І будзем аддзеленыя я і народ Твой ад усіх народаў, якія на абліччы зямлі».</verse>
				<verse number="17">I сказаў ГОСПАД Майсею: «Таксама паводле гэтага слова, якое ты прамовіў, Я зраблю, бо ты знайшоў ласку ў вачах Маіх, і Я ведаю цябе на імя».</verse>
				<verse number="18">I сказаў [Майсей]: «Пакажы мне, прашу, славу Тваю».</verse>
				<verse number="19">I сказаў [ГОСПАД]: «Я правяду перад абліччам тваім усю добрасьць Сваю, і назаву імя ГОСПАДА перад табою, і буду літасьцівы для таго, для каго буду літасьцівы, і буду міласьцівы для таго, для каго буду міласьцівы».</verse>
				<verse number="20">I сказаў [ГОСПАД]: «Ня зможаш паглядзець на аблічча Маё, бо ня можа глядзець на Мяне чалавек і застацца жывы».</verse>
				<verse number="21">I сказаў ГОСПАД: «Вось месца пры Мне, і ты стань на гэтай скале.</verse>
				<verse number="22">I станецца, калі будзе ісьці слава Мая, Я пастаўлю цябе ў шчыліне скалы, і захіну цябе даланёю Маёй, пакуль не прайду.</verse>
				<verse number="23">I калі Я прыбяру далонь Маю, ты ўбачыш Мяне ззаду, але аблічча Маё ня будзе відаць».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="34">
				<verse number="1">I сказаў ГОСПАД Майсею: «Вычашы сабе дзьве табліцы каменныя, падобныя да першых, і Я напішу на тых табліцах словы, якія былі на першых табліцах, якія ты разьбіў.</verse>
				<verse number="2">I будзь гатовы на раніцу, і ўзыйдзеш раніцаю на гару Сынай, і станеш перада Мною там на вяршыні гары.</verse>
				<verse number="3">І ніхто няхай ня ўзыйдзе з табою, і таксама ніхто няхай не паказваецца на ўсёй гары; таксама авечкі і валы ня будуць пасьвіцца насупраць гары гэтай».</verse>
				<verse number="4">I вычасаў Майсей дзьве табліцы каменныя, падобныя да першых, і ўстаў рана раніцай, і ўзыйшоў на гару Сынай, як загадаў яму ГОСПАД; і ўзяў у рукі свае дзьве табліцы каменныя.</verse>
				<verse number="5">I зыйшоў ГОСПАД у воблаку, і стаў там пры ім, і назваў імя ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="6">I прайшоў ГОСПАД перад абліччам ягоным, і абвясьціў: «ГОСПАД, ГОСПАД, Бог спагадлівы і літасьцівы, павольны да гневу, і багаты на міласэрнасьць і праўду,</verse>
				<verse number="7">Які захоўвае міласэрнасьць тысячам, даруе беззаконьне, і правіну, і грэх, але не пакідае без пакараньня, наведвае за беззаконьне бацькоў сыноў і сыноў сыноў да трэйцяга і чацьвёртага пакаленьня».</verse>
				<verse number="8">I пасьпяшаўся Майсей, і схіліўся да зямлі, і пакланіўся,</verse>
				<verse number="9">і сказаў: «Калі я знайшоў ласку ў вачах Тваіх, Госпадзе, няхай ідзе Госпад сярод нас, бо народ гэты — [народ] з цьвёрдым каркам, і прабач беззаконьні нашыя і грахі нашыя, і мей нас за спадчыну Тваю».</verse>
				<verse number="10">I сказаў [ГОСПАД]: «Вось, Я заключу запавет, перад усім народам тваім учыню цуды, якія не былі твораныя на ўсёй зямлі і ні ў якім з народаў; і ўбачыць увесь народ, сярод якога ты, учыненае ГОСПАДАМ, бо страшнае будзе тое, што Я ўчыню праз цябе.</verse>
				<verse number="11">Захавай тое, што Я загадваю табе сёньня. Вось, Я выжану перад абліччам тваім Амарэя, Хананейца, Хетыта, Пэрэзея, Хівея і Евусея.</verse>
				<verse number="12">Сьцеражыся, не заключай запавет з жыхарамі той зямлі, у якую ты ўвойдзеш, каб ён ня стаўся пасткаю сярод цябе.</verse>
				<verse number="13">Але ахвярнікі іхнія скрышыце, і слупы іхнія паламіце, і гаі іхнія высячыце,</verse>
				<verse number="14">бо ня будзеш пакланяцца богу іншаму, акрамя ГОСПАДА; Зайздросны імя Ягонае, Ён —Бог зайздросны.</verse>
				<verse number="15">Не заключай запавет з жыхарамі той зямлі, бо яны будуць распусьнічаць з багамі сваімі, і будуць складаць ахвяры багам сваім, і паклічуць цябе, і ты будзеш есьці ахвяры іхнія,</verse>
				<verse number="16">і возьмеш дочак іхніх сынам тваім, і яны будуць распусьнічаць з багамі сваімі, і будуць распусьнічаць сыны твае з багамі іхнімі.</verse>
				<verse number="17">Багоў літых не рабіце сабе.</verse>
				<verse number="18">Сьвята Праснакоў захоўвай. Сем дзён будзеш есьці праснакі, як Я загадаў табе, у вызначаным часе месяца Авіў, бо ў месяцы Авіў ты выйшаў з Эгіпту.</verse>
				<verse number="19">Усё, што адкрывае ўлоньне, Мне [належыць], і усё першароднае са статку твайго мужчынскага роду, вол і авечка.</verse>
				<verse number="20">Асла, які адкрывае [ўлоньне], выкупіш баранчыкам, а калі ня выкупіш, зламі карак ягоны. Усіх першародных сыноў тваіх выкупіш, і няхай ня бачаць аблічча Майго з пустымі [рукамі].</verse>
				<verse number="21">Шэсьць дзён працуй, а ў сёмы дзень супачынь; і ў [часе] араньня, і ў [часе] жніва супачынь.</verse>
				<verse number="22">I Сьвята Тыдняў зробіш сабе, і [Сьвята] Пяршынаў жніва пшаніцы, і Сьвята Збору [ўраджаю] ў канцы году.</verse>
				<verse number="23">Тройчы ў год мае зьяўляцца кожны мужчына твой перад аблічча Госпада ГОСПАДА, Бога Ізраіля.</verse>
				<verse number="24">Бо Я выжану народы перад абліччам тваім, і пашыру межы твае, і ніхто не пажадае зямлі тваёй, калі ты ўзыйдзеш, каб зьявіцца перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго, тройчы ў год.</verse>
				<verse number="25">Не ахвяроўвай над кіслым крыві ахвяры Маёй, і не пакідай на ноч да раніцы ахвяру Сьвята Пасхі.</verse>
				<verse number="26">Першыя пяршыны зямлі тваёй прынось у дом ГОСПАДА, Бога твайго. Не вары казляняці ў малацэ маці ягонай».</verse>
				<verse number="27">I сказаў ГОСПАД Майсею: «Напішы сабе словы гэтыя, бо паводле гэтых словаў Я заключыў запавет з табою і з Ізраілем».</verse>
				<verse number="28">I быў там [Майсей] з ГОСПАДАМ сорак дзён і сорак начэй, хлеба ня еў і вады ня піў, і напісаў на табліцах словы запавету, Дзесяць словаў.</verse>
				<verse number="29">I сталася, калі зыходзіў Майсей з гары Сынай, і дзьве табліцы Сьведчаньня [былі] ў руцэ Майсея пры зыходзе яго з гары, а Майсей ня ведаў, што праменявала скура аблічча ягонага, бо [Бог] гаварыў з ім.</verse>
				<verse number="30">I ўбачыў Аарон і ўсе сыны Ізраіля Майсея, і вось, праменявала скура аблічча ягонага, і баяліся наблізіцца да яго.</verse>
				<verse number="31">I паклікаў іх Майсей, і зьвярнуліся да яго Аарон і ўсе начальнікі грамады, і прамовіў Майсей да іх.</verse>
				<verse number="32">I пасьля гэтага наблізіліся ўсе сыны Ізраіля, і ён загадаў ім усё, што ГОСПАД прамовіў да яго на гары Сынай.</verse>
				<verse number="33">I скончыў Майсей прамаўляць да іх, і ўсклаў на аблічча сваё заслону.</verse>
				<verse number="34">А калі Майсей узыходзіў перад аблічча ГОСПАДА, каб гаварыць з Ім, тады здыймаў заслону, аж пакуль не выходзіў. I выйшаў, і прамаўляў да сыноў Ізраіля, што было загадана яму.</verse>
				<verse number="35">I бачылі сыны Ізраіля аблічча Майсея, што праменявала скура аблічча Майсея, і ўскладаў Майсей заслону на аблічча сваё, пакуль не ўваходзіў, каб гаварыць з Ім.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="35">
				<verse number="1">I сабраў Майсей усю грамаду сыноў Ізраіля, і сказаў: «Вось словы, якія загадаў ГОСПАД, каб выконваць іх.</verse>
				<verse number="2">Шэсьць дзён будзеш рабіць работу, а ў сёмы дзень будзе ў вас сьвята, супачынак супачынку для ГОСПАДА; кожны, хто будзе рабіць у ім работу, памрэ.</verse>
				<verse number="3">Не паліце агню ў-ва ўсіх сядзібах вашых у дзень супачынку».</verse>
				<verse number="4">I сказаў Майсей усёй грамадзе сыноў Ізраіля: «Гэта слова, якое загадаў ГОСПАД, кажучы:</verse>
				<verse number="5">“Зьбярыце ад сябе дар ГОСПАДУ. Кожны шляхетнага сэрца няхай прынясе дар ГОСПАДУ: золата, срэбра і медзь,</verse>
				<verse number="6">і блакіт, і пурпур, і барвовы кармазын, і вісон, і казіную [поўсьць],</verse>
				<verse number="7">і скуры бараноў, фарбаваныя на чырвона, і скуры тахаш, і дрэва акацыі,</verse>
				<verse number="8">і алей для асьвятленьня, і пахнідлы для алею памазаньня і для пахкага каджэньня,</verse>
				<verse number="9">і камяні оніксу, і камяні для аздабленьня эфоду і нагрудніку.</verse>
				<verse number="10">I ўсе з вас, хто мудры сэрцам, няхай прыйдуць і зробяць усё, што загадаў ГОСПАД:</verse>
				<verse number="11">Сялібу і намёт для яе, і пакрыцьцё для яе, кручкі для яе і дошкі для яе, насілы яе, слупы яе і падстаўкі яе,</verse>
				<verse number="12">Каўчэг і насілы для яго, накрыўку і заслону, якая вісіць,</verse>
				<verse number="13">стол і насілы для яго і ўсё начыньне ягонае, і хлябы пакладныя,</verse>
				<verse number="14">і сьвечнік для асьвятленьня з начыньнямі ягонымі, і лямпы для яго, і алей для асьвятленьня,</verse>
				<verse number="15">і ахвярнік каджэньня, і насілы для яго, і алей памазаньня і пахкае кадзіла, і заслону на ўваходзе ў Сялібу,</verse>
				<verse number="16">ахвярнік цэласпаленьня і крату мядзяную для яго, і насілы для яго, і ўсё начыньне ягонае, мыцельнік і падставу ягоную,</verse>
				<verse number="17">заслоны панадворку, слупы ягоныя і падстаўкі іхнія, і заслону на ўваходзе ў панадворак,</verse>
				<verse number="18">калкі Сялібы і калкі панадворку, і вяроўкі да іх,</verse>
				<verse number="19">адзеньні службовыя для служэньня ў сьвятыні і адзеньні сьвятыя для Аарон сьвятара і адзеньні для сыноў ягоных для служэньня сьвятарскага”».</verse>
				<verse number="20">I адыйшла ўся грамада сыноў Ізраіля ад аблічча Майсея.</verse>
				<verse number="21">I прыходзіў кожны чалавек, якога прынукала да гэтага сэрца ягонае, і кожны, якога заахвочваў дух ягоны, і прыносілі дар ГОСПАДУ на вырабленьне Намёту Спатканьня, і на ўсё служэньне ў ім, і на адзеньні сьвятыя.</verse>
				<verse number="22">I прыходзілі мужчыны і жанчыны, усе ахвотнага сэрца, і прыносілі кольцы і завушніцы, і пярсьцёнкі, і бранзалеты, і ўсялякія рэчы залатыя, і кожны, патрэсваючы, [складаў як ахвяру] патрэсваньня золата для ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="23">I кожны, у каго быў блакіт і пурпур, і барвовы кармазын, і вісон, і казіная поўсьць, і скуры бараноў, фарбаваныя на чырвона, і скуры тахаш, прыносіў іх.</verse>
				<verse number="24">I кожны, хто ахвяроўваў дар срэбра і медзі, прыносіў гэты дар для ГОСПАДА. І кожны, у каго знайшлося дрэва акацыі, прыносіў [яго] на ўсялякую патрэбу служэньня.</verse>
				<verse number="25">I ўсе жанчыны, мудрыя сэрцам, пралі рукамі сваімі і прыносілі пражу блакіту, пурпуру і барвовага кармазыну, і вісону.</verse>
				<verse number="26">I ўсе жанчыны, якіх прынукала сэрца іхняе, пралі ў мудрасьці казіную [поўсьць].</verse>
				<verse number="27">А начальнікі прыносілі камяні оніксу і камяні для аздабленьня эфоду і нагрудніку,</verse>
				<verse number="28">і пахнідлы, і алей для асьвятленьня, і алей памазаньня, і пахкае кадзіла.</verse>
				<verse number="29">Кожны мужчына і жанчына з сыноў Ізраіля, якіх захочавала сэрца іхняе прынесьці на ўсялякую работу, якую ГОСПАД загадаў зрабіць рукою Майсея, прыносілі дабраахвотна для ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="30">I сказаў Майсей сынам Ізраіля: «Глядзіце, ГОСПАД паклікаў наймя Бэцалеэля, сына Урыя, сына Хура, з калена Юды,</verse>
				<verse number="31">і напоўніў яго Духам Божым, мудрасьцю, разумнасьцю, веданьнем і [ўменьнем] да ўсялякай працы,</verse>
				<verse number="32">і мастацкімі здольнасьцямі рабіць з золата, срэбра і медзі,</verse>
				<verse number="33">і абрабляць камяні для асаджэньня іх, і абрабляць дрэва, і рабіць [з ім] усялякую мастацкую работу.</verse>
				<verse number="34">I здольнасьць вучыць даў у сэрца яго і Агаліява, сына Ахісамаха, з калена Дана.</verse>
				<verse number="35">І Ён напоўніў іх мудрасьцю сэрца, каб яны рабілі усякую працу разьбяра, і мастака, і вышывальніка на блакіце, пурпуры, барвовым кармазыне і вісоне, і ткача, які робіць усякую працу і мастацкі аздабляе.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="36">
				<verse number="1">I зробіць Бэцалеэль, і Агаліяў, і кожны мудры сэрцам, якому даў ГОСПАД мудрасьць і разумнасьць у нутр ім, каб маглі зрабіць усю працу для служэньня ў сьвятыні, усё, як загадаў ГОСПАД».</verse>
				<verse number="2">I паклікаў Майсей Бэцалеэля, і Агаліява, і кожнага мудрага сэрцам, якому ГОСПАД даў мудрасьць у сэрца ягонае, усіх, каго прынукала сэрца ягонае ўзяцца за працу і зрабіць яе.</verse>
				<verse number="3">I ўзялі яны ад аблічча Майсея ўсе дары, якія прынесьлі сыны Ізраіля на працы для служэньня ў сьвятыні, каб зрабіць яе. І яны прыносілі да яго яшчэ дабраахвотна кожную раніцу.</verse>
				<verse number="4">I прыйшлі ўсе мудрыя, якія рабілі ўсялякія працы ў сьвятыні, кожны ад працы сваёй, якою яны займаліся,</verse>
				<verse number="5">і сказалі Майсею, кажучы: «Народ вельмі шмат прыносіць, больш, чым патрэбна для працы, якую загадаў ГОСПАД зрабіць».</verse>
				<verse number="6">I загадаў Майсей, і абешчана было ўголас у табары, кажучы: «Ані мужчына, ані жанчына няхай ня робяць ужо нічога як дар для сьвятыні». І перастаў народ прыносіць [дары].</verse>
				<verse number="7">I прынесенага на работу было даволі на ўсялякую працу, якую належала зрабіць, і яшчэ заставалася.</verse>
				<verse number="8">I зрабілі ўсе мудрыя сэрцам, якія займаліся працаю ў Сялібе, дзесяць палотнаў з кручанага вісону, блакіту, пурпуру і барвовага кармазыну, і херувімаў умелай работай зрабілі на іх.</verse>
				<verse number="9">Даўжыня аднаго палатна — дваццаць восем локцяў, а шырыня аднаго палатна — чатыры локці. Адна мера для ўсіх палотнаў.</verse>
				<verse number="10">I злучыў ён пяць палотнаў адно з адным, і пяць [іншых] палотнаў злучыў адно з адным.</verse>
				<verse number="11">I зрабіў пяцелькі з блакіту на краі аднаго палатна для спінаньня; гэтак зрабіў ён на краі апошняга палатна, для спінаньня з іншага боку.</verse>
				<verse number="12">Пяцьдзясят пяцелек зрабіў ён на адным палатне, і пяцьдзясят пяцелек зрабіў на канцы палатна для спінаньня з другім; пяцелькі гэтыя — насупраць адна адной.</verse>
				<verse number="13">I зрабіў пяцьдзясят кручкоў залатых, і злучыў кручкамі палотны адно з адным, і сталася сяліба адным [цэлым].</verse>
				<verse number="14">I зрабіў палотны з казінае [поўсьці] для намёту сялібы; адзінаццаць палотнаў зрабіў іх.</verse>
				<verse number="15">Даўжыня аднаго палатна — трыццаць локцяў, і чатыры локці — шырыня аднаго палатна; мера адна для адзінаццаці палотнаў.</verse>
				<verse number="16">I злучыў ён пяць палотнаў асобна, і шэсьць палотнаў асобна.</verse>
				<verse number="17">I зрабіў пяцьдзясят пяцелек на краі палатна на канцы для спінаньня, і пяцьдзясят пяцелек зрабіў на краі палатна для спінаньня з іншага боку.</verse>
				<verse number="18">I зрабіў пяцьдзясят кручкоў мядзяных для злучэньня намёту, каб быў адным [цэлым].</verse>
				<verse number="19">I зрабіў прыкрыцьцё на намёт са скураў бараноў, фарбаваных на чывона, і пакрыцьцё на верх са скураў тахаш.</verse>
				<verse number="20">I зрабіў дошкі для сялібы, якія будуць стаяць, з дрэва акацыі.</verse>
				<verse number="21">Дзесяць локцяў — даўжыня дошкі, і паўтары локці — шырыня адной дошкі.</verse>
				<verse number="22">Па два шыпы ў кожнай дошцы, асаджаныя адзін насупраць другога; гэтак зрабіў ён у-ва ўсіх дошках сялібы.</verse>
				<verse number="23">I зрабіў дошкі для сялібы — дваццаць дошак для паўднёвага боку, [што глядзіць] на поўдзень.</verse>
				<verse number="24">I сорак срэбных падставак зрабіў пад дваццаць дошак: дзьве падстаўкі пад адну дошку да двух шыпоў ейных, і дзьве падстаўкі пад другую дошку да двух шыпоў ейных.</verse>
				<verse number="25">I да друтога боку сялібы, [што глядзіць] на поўнач, зрабіў дваццаць дошак,</verse>
				<verse number="26">I сорак падставак для іх срэбных — дзьве падстаўкі пад адну дошку, і дзьве падстаўкі пад другую дошку.</verse>
				<verse number="27">I да задняга боку сялібы, [што глядзіць] на захад, зрабіў шэсьць дошак.</verse>
				<verse number="28">I дзьве дошкі зрабіў для вуглоў сялібы пры [заходнім] боку.</verse>
				<verse number="29">I яны былі злучаныя ўнізе, і разам злучаныя ў гары адным колцам. Гэтак зрабіў ён з імі абедзьвума на абодвух вуглах.</verse>
				<verse number="30">I [так] было восем дошак, і падставак іхніх срэбных шаснаццаць, дзьве падстаўкі пад адну дошку, і дзьве падстаўкі пад другую дошку.</verse>
				<verse number="31">I зрабіў ён жэрдкі з дрэва акацыі, пяць да дошак аднаго боку сялібы,</verse>
				<verse number="32">і пяць жэрдак да дошак другога боку сялібы, і пяць жэрдак да дошак задняга боку сялібы.</verse>
				<verse number="33">I зрабіў сярэднюю жэрдку, што праходзіла пасярэдзіне дошак ад аднаго канца да другога.</verse>
				<verse number="34">I дошкі пакрыў золатам; і колцы на іх для ўкладаньня жэрдак зрабіў з золата, і жэрдкі пакрыў золатам.</verse>
				<verse number="35">I зрабіў заслону з блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону; і мастацкай работай зрабіў на ёй херувімаў.</verse>
				<verse number="36">I зрабіў да яе чатыры слупы з акацыі, і пакрыў іх золатам, і кручкі на іх — залатыя, і выліў да іх чатыры падстаўкі срэбныя.</verse>
				<verse number="37">I зрабіў заслону на ўваходзе намёту з блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону, гафтаванае работы,</verse>
				<verse number="38">і слупоў для яе пяць з кручкамі да іх, і пакрыў вярхі іхнія і клямкі іхнія золатам, і [выліў] пастаўкі да іх пяць мядзяных.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="37">
				<verse number="1">I зрабіў Бэцалеэль каўчэг з дрэва акацыі; два локці з паловаю даўжыня яго, і паўтары локці шырыня яго, і паўтары локці вышыня яго.</verse>
				<verse number="2">I пакрыў яго шчырым золатам унутры і звонку, і зрабіў наўкола яго вянок залаты.</verse>
				<verse number="3">I выліў да яго чатыры колцы залатыя, на чатырох кутах яго, два колцы на адным баку яго, і два колцы на другім баку яго.</verse>
				<verse number="4">I зрабіў насілы з дрэва акацыі, і пакрыў іх золатам.</verse>
				<verse number="5">I ўлажыў насілы ў колцы па баках каўчэга, каб насіць каўчэг.</verse>
				<verse number="6">I зрабіў накрыўку са шчырага золата; два локці з паловаю даўжыня яе, і паўтары локці шырыня яе.</verse>
				<verse number="7">I зрабіў двух херувімаў з золата; каванымі зрабіў іх з абодвух бакоў накрыўкі:</verse>
				<verse number="8">аднаго херувіма з гэтага канца, і аднаго херувіма з другога канца; разам з накрыўкай зрабіў херувімаў на абодвух баках яе.</verse>
				<verse number="9">I былі херувімы распусьціўшы крылы ўгару, і захіналі крыламі сваімі накрыўку, а абліччамі сваімі былі [зьвернуты] адзін да аднаго; да накрыўкі былі [зьвернуты] абліччы херувімаў.</verse>
				<verse number="10">I зрабіў стол з дрэва акацыі, два локці даўжыня яго, і локаць шырыня яго, і паўтары локці вышыня яго.</verse>
				<verse number="11">I пакрыў яго шчырым золатам, і зрабіў яму вянок залаты наўкола.</verse>
				<verse number="12">I зрабіў яму наўкола ліштву шырынёю ў далонь, і зрабіў вянок залаты для ліштвы ягонай.</verse>
				<verse number="13">I выліў для яго чатыры колцы залатыя, і прыладзіў колцы да чатырох рагоў, якія пры чатырох ножках ягоных.</verse>
				<verse number="14">Пры ліштвах былі колцы, каб укладаць насілы і насіць стол.</verse>
				<verse number="15">I зрабіў насілы з дрэва акацыі для нашэньня столу, і пакрыў іх золатам.</verse>
				<verse number="16">I зрабіў начыньне, што на стале: місы ягоныя, і чашы ягоныя, кубкі ягоныя і збаны, каб наліваць імі, са шчырага золата.</verse>
				<verse number="17">I зрабіў сьвечнік з золата шчырага, каваным зрабіў сьвечнік; падстава яго, і сьцябло яго, чарачкі яго, яблыкі яго і кветкі яго выходзілі з яго.</verse>
				<verse number="18">I шэсьць сьцяблінаў выходзіла з бакоў яго: тры сьцябліны сввечніка з аднаго боку яго, і тры сьцябліны сьвечніка з другога боку яго.</verse>
				<verse number="19">Тры чарачкі, [падобныя] да міндалю, з яблыкам і кветкаю, былі на адной сьцябліне, і тры чарачкі, [падобныя] да міндалю, з яблыкам і кветкаю, былі на другой сьцябліне. Гэтак на шасьці сьцяблінах, што выходзяць са сьвечніка,</verse>
				<verse number="20">А на [камлі] сьвечніку былі чатыры чарачкі, [падобныя] да міндалю, з яблыкам і кветкаю.</verse>
				<verse number="21">I яблык пад двума сьцяблінамі, [што выходзяць] з яго, і яблык пад двума сьцяблінамі, [што выходзяць] з яго, і яблык пад двума галінамі, [што выходзяць] з яго, на шасьці сьцяблінах, што выходзяць з яго.</verse>
				<verse number="22">Яблыкі іхнія і сьцябліны іхнія выходзілі з яго; ён увесь суцэльна каваны са шчырага золата.</verse>
				<verse number="23">I зрабіў сем лямпаў для яго, і абцужкі да яго, і папяльнічку да яго са шчырага золата.</verse>
				<verse number="24">З таленту золата шчырага зрабіў яго з усім прыладамі яго.</verse>
				<verse number="25">I зрабіў ахвярнік каджэньня з дрэва акацыі; локаць — даўжыня яго, і локаць — шырыня яго, ён чатырохкутны; і два локці — вышыня ягоная; з яго выходзілі рогі ягоныя.</verse>
				<verse number="26">I пакрыў яго шчырым золатам, верх ягоны і сьценкі ягоныя наўкола, і рогі ягоныя, і зрабіў да яго вянок залаты наўкола.</verse>
				<verse number="27">I два колцы залатыя зрабіў пад вянком ягоным на двух вуглах ягоных; з двух бакоў ягоных зрабіў месцы да насілаў, каб насіць яго на іх.</verse>
				<verse number="28">I зрабіў насілы з дрэва акацыі, і пакрыў іх золатам.</verse>
				<verse number="29">I зрабіў алей памазаньня сьвятога і пахкае кадзіла чыстае, работы мяшальніка масьцяў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="38">
				<verse number="1">I зрабіў ахвярнік цэласпаленьня з дрэва акацы, пяць локцяў даўжыня яго і пяць локцяў шырыня яго, ён чатырохкутны, і тры локці вышыня яго.</verse>
				<verse number="2">I зрабіў рогі ягоныя на чатырох вуглах ягоных, з яго выходзілі рогі ягоныя; і пакрыў іх медзьдзю.</verse>
				<verse number="3">I зрабіў усе начыньні ахвярніка: гаршчкі, лапаткі, місы, відэльцы і кадзільніцы; усе начыньні ягоныя зрабіў з медзі.</verse>
				<verse number="4">I зрабіў да ахвярніка крату, плеценай работы, мядзяную, пад вобадам зьнізу да паловы яго.</verse>
				<verse number="5">I выліў чатыры колцы на чатырох вуглах краты мядзянай, месцы на насілы.</verse>
				<verse number="6">I зрабіў насілы з дрэва акацыі, і пакрыў іх медзьдзю.</verse>
				<verse number="7">I ўлажыў насілы ў колцы на баках ахвярніка для нашэньня яго імі. Пустым унутры з дошак зрабіў яго.</verse>
				<verse number="8">I зрабіў мыцельнік мядзяны і падставу ягоную мядзяную з люстэрак жанчынаў, што зьбіраліся каля ўваходу ў Намёт Спатканьня.</verse>
				<verse number="9">I зрабіў панадворак: з паўднёвага боку, [што глядзіць] на поўдзень — заслоны з кручанага вісону ў сто локцяў,</verse>
				<verse number="10">слупоў да іх дваццаць і падставак да іх дваццаць мядзяных, а кручкі на слупах і клямкі да іх срэбныя.</verse>
				<verse number="11">I на паўночным баку — [заслоны] ў сто локцяў, слупоў да іх дваццаць і падставак да іх дваццаць мядзяных; а кручкі на слупах і клямкі да іх — срэбныя.</verse>
				<verse number="12">I з заходняга боку — заслоны ў пяцьдзясят локцяў, слупоў да іх дзесяць і падставак да іх дзесяць; а кручкі на слупах і клямкі да іх — срэбныя.</verse>
				<verse number="13">I з пярэдняга боку, [што глядзіць] на ўсход — [заслоны] ў пяцьдзясят докцяў.</verse>
				<verse number="14">Пятнаццаць локцяў — заслоны з [аднаго] краю, слупоў да іх тры і падставак да іх тры.</verse>
				<verse number="15">I з другога краю, з іншага [боку] брамы панадворку — заслоны ў пятнаццаць локцяў; слупоў да іх тры і падставак да іх тры.</verse>
				<verse number="16">Усе заслоны вакол панадворку — з кручанага вісону,</verse>
				<verse number="17">і падстаўкі да слупоў мядзяныя, кручкі на слупах і клямкі да іх — срэбныя, і пакрытыя вярхі іхнія срэбрам, і ўсе яны былі павязаныя срэбрам, усе слупы панадворку.</verse>
				<verse number="18">Заслона для брамы панадворку — гафтаванае работы з блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону, дваццаць локцяў — даўжыня, а вышыня і шырыня — пяць локцяў, падобна да іншых заслонаў панадворку;</verse>
				<verse number="19">і слупоў да іх чатыры, і падставак да іх чатыры мядзяных; кручкі іхнія срэбныя, і пакрыцьцё вярхоў іх і клямкі да іх срэбныя.</verse>
				<verse number="20">А ўсе калкі Сялібы і панадворку наўкола — мядзяныя.</verse>
				<verse number="21">Вось падрахунак Сялібы, Сялібы Сьведчаньня, які падлічаны паводле словаў Майсея працаю лявітаў пад наглядам Ітамара, сына Аарона, сьвятара.</verse>
				<verse number="22">І Бэцалеэль, сын Урыя, сын Хура, з калена Юды, зрабіў усё, што загадаў ГОСПАД Майсею;</verse>
				<verse number="23">а з ім Агаліяў, сын Ахісамаха, з калена Дана, разьбяр і мастак, і вышывальнік на блакіце, пурпуры, барвовым кармазыне і вісоне.</verse>
				<verse number="24">Усяго золата, ужытага на работу, на ўсе працы ў сьвятыні, — а было гэта золата, [ахвяраванае] патрэсваньнем, — было дваццаць дзевяць талентаў і сямсот трыццаць сыкляў, паводле сыкля сьвятыні.</verse>
				<verse number="25">А срэбра ад палічаных ў грамадзе [было] сто талентаў і тысяча сямсот семдзясят пяць сыкляў, паводле сыкля сьвятыні.</verse>
				<verse number="26">Бэка з галавы, [значыцца,] палова сыкля, паводле сыкля сьвятыні, з кожнага, хто прыйшоў, каб быць палічаным, ад дваццаці гадоў і вышэй, з шасьцісот трох тысячаў пяцьсот пяцідзесяці [чалавек].</verse>
				<verse number="27">I было сто талентаў срэбра ўжыта на адліцьцё падставак сьвятыні і падставак заслонаў; сто падставак са ста талентаў, па таленту на падстаўку.</verse>
				<verse number="28">А з тысячы сямсот сямідзесяці пяці [сыкляў] зрабіў ён кручкі на слупах, і пакрыў вярхі іхнія, і злучыў іх клямкамі.</verse>
				<verse number="29">А медзі, [ахвяраванай] патрэсваньнем, было семдзясят талентаў і дзьве тысячы чатырыста сыкляў.</verse>
				<verse number="30">І зрабіў ён з яе падстаўкі да слупоў каля ўваходу ў Намёт Спатканьня, і ахвярнік мядзяны, і крату мядзяную да яго, і ўсё начыньне ахвярніка,</verse>
				<verse number="31">і падстаўкі панадворку наўкола, і падстаўкі брамы панадворку, і ўсе калкі Сялібы, і ўсе калкі панадворку наўкола.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="39">
				<verse number="1">А з блакіту, пурпуру і барвовага кармазыну зрабілі яны службовыя адзеньні для служэньня ў сьвятыні; і зрабілі адзеньні сьвятыя для Аарона, як загадаў ГОСПАД Майсею.</verse>
				<verse number="2">I зрабіў эфод з золата, блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону.</verse>
				<verse number="3">I выкляпалі яны бляшкі залатыя, і павыціналі з іх ніткі, каб уплесьці іх у блакіт, пурпур, барвовы кармазын і вісон мастацкаю работай.</verse>
				<verse number="4">Нараменьнікі зрабілі да яго злучаныя; на двух канцах сваіх яны былі злучаныя.</verse>
				<verse number="5">I пас эфоду, які [падпярэзвае] яго, аднолькавае з ім работы, з золата, блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону, як загадаў ГОСПАД Майсею.</verse>
				<verse number="6">I зрабілі камяні оніксу, асадзіўшы іх у аправы залатыя, і выразалі на іх, як выразаюць пячатку, імёны сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="7">I палажыў ён іх на нараменьнікі эфоду, як камяні на ўспамін пра сыноў Ізраіля, як загадаў ГОСПАД Майсею.</verse>
				<verse number="8">I зрабіў нагруднік мастацкаю работаю, такою самаю работаю, як эфод, з золата, блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону.</verse>
				<verse number="9">Ён быў чатырохкутны; падвойным зрабілі яны нагруднік, у пядзю даўжыня ягоная і ў пядзю шырыня ягоная, ён падвойны.</verse>
				<verse number="10">I напоўнілі яго чатырма шэрагамі камянёў у шэраг. Рубін, тапаз і шмарагд — шэраг адзін.</verse>
				<verse number="11">А шэраг другі — гранат, шафір і дыямэнт.</verse>
				<verse number="12">А шэраг трэйці — яхонт, агат і амэтыст.</verse>
				<verse number="13">А шэраг чацьвёрты — хрызаліт, онікс і ясьпіс. Яны асаджаныя ў золата ў аправах сваіх.</verse>
				<verse number="14">I камяні паводле імёнаў сыноў Ізраіля, іх дванаццаць паводле імёнаў іхніх, і выразанае як пячатка на кожным імя сваё паводле дванаццаці плямёнаў.</verse>
				<verse number="15">I зрабілі для нагрудніку ланцужкі плеценыя вітою работаю, са шчырага золата.</verse>
				<verse number="16">I зрабілі дзьве аправы залатыя і два колцы залатыя, і прымацавалі два колцы да двух канцоў нагрудніка.</verse>
				<verse number="17">I ўклалі два плеценыя залатыя ланцужкі ў абодва колцы па канцах нагрудніку.</verse>
				<verse number="18">А [іншыя] два канцы двух ланцужкоў прычапілі да двух аправаў і прымацавалі іх да нараменьнікаў эфоду з пярэдняга боку яго.</verse>
				<verse number="19">I зрабілі два колцы залатыя, і прымацавалі да двух канцоў нагрудніку на тым краі ягоным, які пры ўнутраным боку эфоду.</verse>
				<verse number="20">I зрабілі два колцы залатыя, і прымацавалі іх да двух нараменьнікаў эфоду зьнізу, з пярэдняга боку ягонага, каля злучэньня ягонага, над пасам эфоду.</verse>
				<verse number="21">I прымацавалі нагруднік колцамі ягонымі да колцаў эфоду шнурком з блакіту, каб ён быў над пасам эфоду, і каб ня ссоваўся нагруднік з эфоду, як загадаў ГОСПАД Майсею.</verse>
				<verse number="22">I зрабіў верхнюю шату да эфоду, тканую ўсю з блакіту,</verse>
				<verse number="23">і адтуліну шаты ў сярэдзіне яе, як адтуліна панцыра, і абшыўку наўкола адтуліны, каб не разьдзёрлася.</verse>
				<verse number="24">I зрабілі яны на прыполе верхняе шаты яблыкі гранатовыя з блакіту, пурпуру і барвовага кармазыну кручанага.</verse>
				<verse number="25">I зрабілі званочкі са шчырага золата, і памясьцілі званочкі паміж гранатовых яблыкаў на прыполе верхняе шаты наўкола, паміж гранатовых яблыкаў,</verse>
				<verse number="26">званочак і гранатовы яблык, званочак і гранатовы яблык, на прыполе верхняе шаты наўкола для служэньня, як загадаў ГОСПАД Майсею.</verse>
				<verse number="27">I зрабілі хітоны з вісону, тканае работы, для Аарона і сыноў ягоных,</verse>
				<verse number="28">і мітру з вісону, і турбаны аздобныя з вісону, і нагавіцы ільняныя з кручанага вісону,</verse>
				<verse number="29">і пояс з кручанага вісону, блакіту, пурпуру і барвовага кармазыну, гафтаванае работы, як загадаў ГОСПАД Майсею.</verse>
				<verse number="30">I зрабілі дыядэму вянца сьвятасьці са шчырага золата, і напісалі на ёй пісьмом, як выразаюць на пячатцы: “Сьвятыня для ГОСПАДА”,</verse>
				<verse number="31">і прымацавалі да яе шнурок з блакіту, каб прывязваць яе да мітры зьверху, як загадаў ГОСПАД Майсею.</verse>
				<verse number="32">I скончылася ўся праца пабудовы Сялібы, Намёту Спатканьня, і зрабілі сыны Ізраіля ўсё; як загадаў ГОСПАД Майсею, так і зрабілі.</verse>
				<verse number="33">I прынесьлі да Майсея Сялібу, намёт і ўсе прыналежнасьці ягоныя, кручкі ягоныя, дошкі ягоныя, жэрдкі ягоныя, слупы ягоныя і падстаўкі ягоныя,</verse>
				<verse number="34">і пакрыцьцё са скураў бараноў, фарбаваных на чырвана, і пакрыцьцё са скураў тахаш, і заслону, якая вісіць,</verse>
				<verse number="35">Каўчэг Сьведчаньня, і насілы ягоныя, і накрыўку ягоную,</verse>
				<verse number="36">стол, усе начыньні ягоныя і хлябы пакладныя,</verse>
				<verse number="37">сьвечнік чысты, лямпы ягоныя, лямпы ў шэрагах, і ўсё начыньне ягонае, і алей для асьвятленьня,</verse>
				<verse number="38">і ахвярнік залаты, і алей памазаньня, і пахкае кадзіла, і заслону на ўваходзе ў намёт,</verse>
				<verse number="39">ахвярнік мядзяны і крату мядзяную да яго, насілы ягоныя і ўсё начыньне ягонае, мыцельнік і падставу ягоную,</verse>
				<verse number="40">заслоны панадворку, слупы ягоныя і падстаўкі ягоныя, заслону да брамы панадворку, вяроўкі ягоныя і калкі ягоныя, і ўсе прыналежнасьці да служэньня Сялібы ў Намёце Спатканьня,</verse>
				<verse number="41">адзеньні службовыя да служэньня ў сьвятыні, адзеньні сьвятыя для Аарона сьвятара і адзеньні для сыноў ягоных да служэньня сьвятарскага.</verse>
				<verse number="42">Усё, як загадаў ГОСПАД Майсею, так і зрабілі сыны Ізраіля, ўсю працу.</verse>
				<verse number="43">I ўбачыў Майсей усё зробленае, і вось, яны зрабілі гэта; як загадаў ГОСПАД, так і зрабілі. I дабраславіў іх Майсей.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="40">
				<verse number="1">I прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«У дзень першага месяца, у першы дзень месяца паставіш Сялібу Намёту Спатканьня.</verse>
				<verse number="3">I паставіш там Каўчэг Сьведчаньня, і закрыеш Каўчэг заслонаю.</verse>
				<verse number="4">I ўнясеш стол, і разложыш на ім тое, што належыць, і ўнясеш сьвечнік, і запаліш лямпы ягоныя.</verse>
				<verse number="5">I паставіш ахвярнік залаты для каджэньня перад Каўчэгам Сьведчаньня; і завесіш заслону на ўваходзе ў Сялібу.</verse>
				<verse number="6">I паставіш ахвярнік цэласпаленьня перад уваходам у Сялібу Намёту Спатканьня.</verse>
				<verse number="7">I паставіш мыцельнік паміж Намётам Спатканьня і ахвярнікам, і нальеш у яго вады.</verse>
				<verse number="8">I паставіш панадворак наўкола, і завесіш заслону ў браме панадворку.</verse>
				<verse number="9">I возьмеш алей памазаньня, і памажаш Сялібу і ўсё, што ў ёй, і асьвяціш яе і усе прыналежнасьці яе, і будзе Сьвятой.</verse>
				<verse number="10">I памажаш ахвярнік цэласпаленьня і усё начыньне ягонае, і асьвяціш ахвярнік, і будзе ахвярнік Сьвятым Сьвятых.</verse>
				<verse number="11">I памажаш мыцельнік і падставу ягоную, і асьвяціш яго.</verse>
				<verse number="12">I наблізіш Аарона і сыноў ягоных да ўваходу ў Намёт Спатканьня, і абмыеш іх вадою.</verse>
				<verse number="13">I апранеш Аарона ў адзеньні сьвятыя, і памажаш яго, і асьвяціш яго, і будзе сьвятаром Маім.</verse>
				<verse number="14">I сыноў ягоных наблізіш, і апранеш іх у хітоны,</verse>
				<verse number="15">і памажаш іх, як ты памазаў бацьку іхняга, і будуць сьвятарамі Маімі, і будзе ім памазаньне іхняе на сьвятарства вечнае ў пакаленьнях іхніх».</verse>
				<verse number="16">I зрабіў Майсей усё; як загадаў яму ГОСПАД, так і зрабіў.</verse>
				<verse number="17">I сталася, у першы месяц другога году, у першы дзень месяца была пастаўлена Сяліба.</verse>
				<verse number="18">I паставіў Майсей Сялібу, і палажыў падстаўкі яе, і паставіў дошкі яе, і палажыў жэрдкі яе, і паставіў слупы яе,</verse>
				<verse number="19">і расьцягнуў намёт над Сялібай, і палажыў пакрыцьцё намёту зьверху над ім, як загадаў ГОСПАД Майсею.</verse>
				<verse number="20">I ўзяў, і палажыў Сьведчаньне ў Каўчэг, і ўлажыў насілы ў Каўчэг, і палажыў накрыўку на Каўчэг зьверху.</verse>
				<verse number="21">I ўнёс Каўчэг ў Сялібу, і завесіў заслону, якая вісіць, і засланіў ёю Каўчэг Сьведчаньня, як загадаў ГОСПАД Майсею.</verse>
				<verse number="22">I паставіў стол у Намёт Спатканьня, на паўночным баку Сялібы, звонку ад заслоны.</verse>
				<verse number="23">I разлажыў шэрагі хлябоў перад абліччам ГОСПАДА, як загадаў ГОСПАД Майсею.</verse>
				<verse number="24">I паставіў сьвечнік у Намёт Спатканьня насупраць сталу, на паўднёвым баку Сялібы.</verse>
				<verse number="25">I запаліў лямпы перад абліччам ГОСПАДА, як загадаў ГОСПАД Майсею.</verse>
				<verse number="26">I паставіў ахвярнік залаты ў Намёце Спатканьня перад заслонаю.</verse>
				<verse number="27">I кадзіў на ім пахкім кадзілам, як загадаў ГОСПАД Майсею.</verse>
				<verse number="28">I завесіў заслону на ўваходзе ў Сялібу.</verse>
				<verse number="29">I ахвярнік цэласпаленьня паставіў каля ўваходу ў Сялібу Намёту Спатканьня, і ахвяраваў на ім цэласпаленьне і ахвяру хлебную, як загадаў ГОСПАД Майсею.</verse>
				<verse number="30">I паставіў мыцельнік паміж Намётам Спатканьня і ахвярнікам, і наліў у яго вады для абмываньня.</verse>
				<verse number="31">I абмывалі ў ім Майсей і Аарон, і сыны ягоныя рукі свае і ногі свае.</verse>
				<verse number="32">Калі ўваходзілі ў Намёт Спатканьня і калі набліжаліся да ахвярніка, яны абмываліся, як загадаў ГОСПАД Майсею.</verse>
				<verse number="33">I паставіў панадворак вакол Сялібы і ахвярніка, і завесіў заслону ў браме панадворку. I скончыў Майсей работу.</verse>
				<verse number="34">І акрыла воблака Намёт Спатканьня, і слава ГОСПАДАВА напоўніла Сялібу.</verse>
				<verse number="35">I ня мог Майсей увайсьці ў Намёт Спатканьня, бо ляжала на ім воблака, і слава ГОСПАДАВА напаўняла Сялібу.</verse>
				<verse number="36">I калі падымалася воблака па-над Сялібаю, тады вырушалі сыны Ізраіля ў-ва ўсе падарожжы свае.</verse>
				<verse number="37">А калі не падымалася воблака, тады не вырушалі, аж да дня, калі яно падымалася.</verse>
				<verse number="38">Бо воблака ГОСПАДА было над Сялібай ўдзень, і агонь быў над ёй уночы перад вачыма ўсяго дому Ізраіля ў-ва ўсіх падарожжах іхніх.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="3">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">І паклікаў ГОСПАД Майсея, і сказаў яму з Намёту Спатканьня:</verse>
				<verse number="2">«Гавары да сыноў Ізраіля ды кажы ім: Калі хто з вас захоча скласьці ахвяру з хатняе жывёлы, няхай складае (ахвяру) з валоў або жывёл драбнейшых.</verse>
				<verse number="3">Калі ён захоча скласьці ахвяру цэлапальную з быдла, няхай ахвяруе самца без заганы ды прывядзе яго да ўваходу Намёту Спатканьня, каб ГОСПАД прыняў яго ласкава,</verse>
				<verse number="4">і паложыць руку на галаву ахвяры, каб была прынята як перамаленьне за яго.</verse>
				<verse number="5">Потым заб’е цяля перад ГОСПАДАМ, а сыны Аарона, сьвятары, ахвяруюць кроў і пакрапяць ёю кругом ахвярнiк, якi стаiць перад уваходам у Намёт Спатканьня;</verse>
				<verse number="6">а пасьля здыме ён скуру з ахвяры цэласпаленьня і пасячэ ахвяру на часткі.</verse>
				<verse number="7">Сыны ж Аарона, сьвятары, прынясуць агонь на ахвярнiк і паложаць дровы на агні.</verse>
				<verse number="8">Потым сыны Аарона, сьвятары, паложаць часткі разам з галавой і тлушчам на дровах, што ляжаць на агні на ахвярнiку.</verse>
				<verse number="9">А нутро ахвяры і ногі яе вымые ён вадою, i спаліць сьвятар усё гэта на ахвярнiку; гэта цэласпаленьне, ахвяра агнявая на мілы пах ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="10">Калі вось хто хоча скласьці ахвяру цэласпаленьня з дробнае жывёлы, з авечак або козаў, няхай возьме самца без заганы,</verse>
				<verse number="11">і заб’е яго перад ГОСПАДАМ на паўночным баку ахвярнiка, а сыны Аарона, сьвятары, пакропяць крывёй яго ахвярнiк наўкола.</verse>
				<verse number="12">І расьсячэ яго на часткі, а сьвятар паложыць іх разам з галавой і тлушчам на дровы, што ляжаць на агні на ахвярнiку,</verse>
				<verse number="13">а нутро і ногі вымые ён вадой; і сьвятар зложыць гэта ўсё на ахвярнiку і спаліць; гэта цэласпаленьне на мілы пах ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="14">А калі хто захоча скласьці ў ахвяру ГОСПАДУ птушку на цэласпаленьне, няхай ахвяруе турка або маладога галуба.</verse>
				<verse number="15">І сьвятар прынясе яго на ахвярнiк, зломіць яму галаву і спаліць на ахвярнiку, а кроў яго выцісьне на сьцяну ахвярнiка;</verse>
				<verse number="16">і возьме валяк з пер’ем, і выкіне каля ахвярнiку на ўсходнім баку, дзе попел;</verse>
				<verse number="17">i надломіць яго паміж крыльляў, не аддзяляючы іх, i спаліць іх сьвятар на ахвярнiку, на дровах, што ляжаць на агні; гэта цэласпаленьне, ахвяра агнявая на мілы пах ГОСПАДУ.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">Калі хто захоча скласьці ахвяру хлебную ГОСПАДУ, няхай прынясе пшанічнай мукі, увалье ў яе алею і дабавіць да яе кадзіла,</verse>
				<verse number="2">потым прынясе яе да сьвятароў, сыноў Аарона, і возьме сьвятар поўную жменю мукі з алеем і з усім кадзілам ды спаліць гэта як памятную частку на ахвярнiку; гэта ахвяра агнявая, мілы пах ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="3">А што застанецца ад ахвяры хлебнай, будзе для Аарона і сыноў ягоных. Гэта найсьвяцейшая частка з ахвяраў, паленых для ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="4">Калі захочаш скласьці ахвяру хлебную, з мукі, печанай у печы, няхай гэта будуць праснакі, запраўленыя алеем, ці аладкі прэсныя, памазаныя алеем.</verse>
				<verse number="5">Калі ахвяра тая будзе з патэльні, то няхай будзе з пшанічнай мукі, ня квашанай, запраўленай алеем.</verse>
				<verse number="6">Падзеліш яе на кавалкі і пальеш яе алеем. Гэта вось ахвяра хлебная.</verse>
				<verse number="7">Калі ахвяра твая будзе ў гаршчку смажаная, то няхай будзе з мукі, запраўленай алеем.</verse>
				<verse number="8">Тады прынясеш гэтак прыгатоўленую ахвяру ГОСПАДУ і аддасі ў рукі сьвятара, а ён прынясе яе да ахвярнiку;</verse>
				<verse number="9">і возьме сьвятар памятную частку яе, i спаліць на ахвярнiку; гэта ахвяра агнявая, мілы пах ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="10">А ўсё, што застанецца, будзе для Аарона і сыноў ягоных. Гэта найсьвяцейшая частка з ахвяраў, паленых для ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="11">Усякая ахвяра з мукі, якую складаеце Госпаду, няхай ня будзе квашанай, бо анічога квашанага, ані мёду не павінны вы паліць у ахвяру ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="12">Прыносьце гэтыя рэчы як пяршыны, як дары ГОСПАДУ, але не кладзіце іх на ахвярнiк, каб паліць на пах прыемны.</verse>
				<verse number="13">Кожную ахвяру, якую складаеш з яды, пасалі сольлю. І не пакідай хлебнай ахвяры тваёй бяз солі запавету Бога твайго. Кожную ахвяру тваю пасалі сольлю.</verse>
				<verse number="14">Калі прыносіш ахвяру з пяршынаў пладоў тваіх ГОСПАДУ, то прынось каласы, высушаныя на агні, або тоўчанае зерне як ахвяру хлебную,</verse>
				<verse number="15">палі іх алеем і палажы на іх кадзіла. Гэта ахвяра хлебная.</verse>
				<verse number="16">І спаліць сьвятар як памятную частку з тоўчанага зерня і алею з усім кадзілам. Гэта ахвяра агнявая для ГОСПАДА.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">Калі чыя ахвяра ёсьць ахвярай мірнай, ён складае яе з валоў; самца або саміцу без заганы няхай прыносіць ГОСПАДУ,</verse>
				<verse number="2">і паложыць руку сваю на галаве сваёй ахвяры, якую заб’е перад уваходам у Намёт Спатканьня, а пасьля сьвятары, сыны Аарона, пакрапяць ахвярнiк крывёю яе наўкола.</verse>
				<verse number="3">І складзе ён з ахвяры мірнай ахвяру цэласпаленьня ГОСПАДУ з тлустасьці, што пакрывае нутро, ды ўвесь тлушч, які над ім,</verse>
				<verse number="4">а таксама абедзьве ныркі і тлушч, што іх пакрывае, які на сьцёгнах, поруч тлушч, які на вантробе; разам з ныркамі няхай аддзеліць яго.</verse>
				<verse number="5">І сыны Аарона спаляць гэта на ахвярнiку як цэласпаленьне на дровах, якія на агні; гэта ахвяра цэласпаленьня на мілы пах ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="6">Калі б чыя ахвяра складалася з дробнай жывёлы як ахвяра мірная для ГОСПАДА, няхай складае ахвяру з жывёлы без заганы, самца або саміцы.</verse>
				<verse number="7">Калі з авечак прыносіць хто ахвяру, няхай прынясе яе перад ГОСПАДА,</verse>
				<verse number="8">і паложыць руку сваю на галаву ахвяры сваёй, і потым заб’е яе перад Намётам Спатканьня, а сыны Аарона пакропяць крывёй жывёлы ахвярнiк наўкола.</verse>
				<verse number="9">I складзе ён як ахвяру мірную ГОСПАДУ тлушч яе, увесь курдзюк, адрэзаўшы яго па самую хрыбетную косьць, і тлушч, які пакрывае нутро, ды ўвесь тлушч над ім,</verse>
				<verse number="10">і абедзьве ныркі і тлушч на іх, і які на сьцёгнах, і тлушч, які на вантробе; з ныркамі няхай аддзеліць яго.</verse>
				<verse number="11">І сьвятар спаліць гэта на ахвярнiку; гэта ахвяра, спаленая для ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="12">Калі б хто складаў ахвяру з козаў, няхай ахвяруе яе перад ГОСПАДАМ,</verse>
				<verse number="13">і паложыць ён руку сваю на галаву яе ды заб’е яе перад Намётам Спатканьня, а сыны Аарона пакропяць крывёй яе ахвярнiк наўкола.</verse>
				<verse number="14">І складзе ён з яе ахвяру сваю на спаленьне для ГОСПАДА – тлушч, які пакрывае нутро, разам увесь тлушч, які на нутрах,</verse>
				<verse number="15">і абедзьве ныркі разам з тлушчам, што на іх, які на сьцёгнах, а таксама тлушч, які на вантробе; з ныркамі няхай аддзеліць яго.</verse>
				<verse number="16">Пасьля сьвятар спаліць усё гэта на ахвярнiку; гэта ахвяра, спаленая на мілы пах ГОСПАДУ; увесь тлушч — для ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="17">Гэта пастанова вечная для пакаленьняў вашых ва ўсіх паселішчах вашых: ані крыві, ані тлушчу зусім ня ешце».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">І сказаў ГОСПАД Майсею, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Гавары сынам Ізраіля: Калі хто праз няўвагу саграшыць адносна прыказаньняў ГОСПАДА, якія забараняюць нешта рабіць, а ён гэта зрабіў бы,</verse>
				<verse number="3">дык калі гэтага грэху дапусьціцца памазаны сьвятар, так што яго віна спадае на народ, тады складзе ён у ахвяру ГОСПАДУ як перамольную ахвяру за дапушчаны грэх маладога бычка без заганы.</verse>
				<verse number="4">І прывядзе бычка да ўваходу ў Намёт Спатканьня перад ГОСПАДА, і паложыць руку на галаву яго, ды заб’е яго перад ГОСПАДАМ.</verse>
				<verse number="5">Потым памазаны сьвятар возьме крыві таго бычка і ўнясе ў Намёт Спатканьня.</verse>
				<verse number="6">Пасьля памочыць сьвятар палец у крыві і пакропіць крывёй сем разоў перад ГОСПАДАМ, перад заслонай Месца Сьвятога;</verse>
				<verse number="7">Потым памажа сьвятар крывёй рагі ахвярнiка пахкага каджэньня, які перад ГОСПАДАМ у Намёце Спатканьня, а рэшту крыві бычка вылье ён на падставу ахвярнiка цэлапальных ахвяраў, які стаіць перад уваходам у Намёт Спатканьня.</verse>
				<verse number="8">І выме з ахвяраванага бычка ўвесь тлушч, які пакрывае нутро, і ўсю тлустасьць, якая на нутры,</verse>
				<verse number="9">і абедзьве ныркі разам з тлушчам, які над імі, які дастае да сьцёгнаў, а таксама тлушч, які на вантробе; разам з ныркамі няхай аддзеліць яго,</verse>
				<verse number="10">такім жа чынам, як аддзяляецца тлушч бычка ахвяры мірнай. І спаліць сьвятар усё гэта на ахвярнiку цэласпаленьня.</verse>
				<verse number="11">А скуру цяляці, усё мяса ягонае, галаву ягоную, ногі ягоныя, і нутро ягонае, і нячыстасьць ягоную,</verse>
				<verse number="12">значыць, усяго бычка няхай вынясуць па-за табар; на чыстае месца, дзе высыпаюць попел, і там няхай будзе спалены агнём на дровах.</verse>
				<verse number="13">Калі ўся супольнасьць Ізраіля саграшыць праз няўвагу, і схавана гэта будзе перад вачыма зграмаджэньня ГОСПАДАВАГА, што такім чынам правініліся супраць прыказаньняў ГОСПАДА,</verse>
				<verse number="14">а потым яны зразумеюць грэх, якім саграшылі, дык няхай прывядуць да ўваходу Намёту Спатканьня бычка ў ахвяру за грэх.</verse>
				<verse number="15">Тады старшыні супольнасьці ўскладуць рукі на галаву бычка перад ГОСПАДАМ, і той бычок будзе забіты перад ГОСПАДАМ.</verse>
				<verse number="16">Памазаны сьвятар унясе ў Намёт Спатканьня частку крыві цяляці,</verse>
				<verse number="17">пасьля памочыць палец у крыві ды пакропіць сем разоў перад ГОСПАДАМ перад заслонай.</verse>
				<verse number="18">І памажа тою крывёю рагі ахвярнiку, які перад ГОСПАДАМ у Намёце Спатканьня, а пазасталую кроў вылье на падставу ахвярнiка цэласпаленьня, які каля ўваходу ў Намёт Спатканьня.</verse>
				<verse number="19">А ўвесь тлушч яго аддзеліць ад яго і спаліць на ахвярнiку.</verse>
				<verse number="20">І зробіць з бычком тое, што робіцца з бычком ахвяры за грэх; так павінен зрабіць з ім.Так ачысьціць іх сьвятар, і будзе даравана ім.</verse>
				<verse number="21">І вынясе бычка па-за табар, і спаліць яго так, як спаліў папярэдняга бычка. Гэта ахвяра перамольная за грэх супольнасьці.</verse>
				<verse number="22">Калі саграшыць начальнік і праз няўвагу дапусьціцца нечага, што забараняецца прыказаньнем ГОСПАДА, Бога ягонага, ды гэтак правініцца,</verse>
				<verse number="23">то калі будзе даказаны грэх яго, якім саграшыў, няхай прывядзе ў ахвяру ГОСПАДУ казла без заганы.</verse>
				<verse number="24">І паложыць ён руку сваю на галаву ягоную ды заб’е яго на месцы, дзе забіваюцца ахвяры цэласпаленьня перад ГОСПАДАМ. Гэта ахвяра за грэх.</verse>
				<verse number="25">І памочыць сьвятар палец у крыві ахвяры за грэх, ды памажа ёю рагі ахвярнiка цэласпаленьня, а рэшту крыві вылье на падставу ахвярнiка цэласпаленьня.</verse>
				<verse number="26">А ўвесь тлушч яго спаліць на ахвярнiку, падобна як тлушч ахвяры мірнай. Так вось ачысьціць яго сьвятар ад грэху ягонага, i будзе яму даравана.</verse>
				<verse number="27">Калі хто спаміж народу зямлі праз няўвагу саграшыць і дапусьціцца таго, што забараняецца прыказаньнем ГОСПАДА, і гэтак правініцца,</verse>
				<verse number="28">то калі будзе выяўлены яму грэх ягоны, якім саграшыў, няхай прывядзе ў ахвяру за грэх свой казу без заганы.</verse>
				<verse number="29">Пасьля паложыць руку на галаву ахвяры за грэх, ды заб’е яе на месцы ахвяры цэласпаленьня.</verse>
				<verse number="30">Сьвятар возьме пальцам сваім крыві і памажа ёю рагі ахвярнiку цэласпаленьня, а рэшту вылье на падставу ахвярнiка.</verse>
				<verse number="31">Потым аддзеліць увесь тлушч так, як быў аддзелены тлушч ахвяры мірнай. І спаліць яго сьвятар на ахвярнiку на мілы пах ГОСПАДУ. Так ачысьціць яго сьвятар, і грэх будзе яму адпушчаны.</verse>
				<verse number="32">А калі хто захоча скласьці за грэх авечку, няхай прывядзе авечку без заганы,</verse>
				<verse number="33">узложыць руку на яе галаву ды заб’е яе як ахвяру за грэх на месцы, дзе забіваюць ахвяры цэласпаленьня.</verse>
				<verse number="34">Потым возьме сьвятар пальцам сваім крыві і памажа рагі ахвярнiку цэласпаленьня, а астатак вылье на падставу ахвярнiка.</verse>
				<verse number="35">А ўвесь тлушч яе аддзеліць, як аддзяляецца лой авечкі з ахвяры мірнай, ды спаліць яго сьвятар на ахвярнiку ў ахвяру ГОСПАДУ. Так ачысьціць яго сьвятар ад грэху, якім ён саграшыў, і будзе яму даравана.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">Калі хто саграшыць тым, што чуў праклён і мог засьведчыць пра праступак, які бачыў або ведаў, i не зрабіў гэтага, і такім чынам правініўся,</verse>
				<verse number="2">або калі хто дакранецца чаго нячыстага, трупа зьвера нячыстага, або жывёлы, або паўзуна нячыстага, але ня будзе ведаць гэтага, што стаўся нячыстым, і гэтак правініўся,</verse>
				<verse number="3">або калі нехта дакранецца нейкай нячыстасьці чалавечай, якой-колечы рэчы нячыстай, дзеля якой мог занячысьціцца і спачатку не ўсьведамляў сабе гэтага, а потым даведаецца, што правініўся,</verse>
				<verse number="4">або калі хто прысягае, гаворачы легкадумна вуснамі на ліха або на дабро, так як бывае, што чалавек легкадумна прысягае, спачатку не ўсьведамляючы сабе гэтага, а пасьля спасьцерагае, што правініўся праз адну з гэтых рэчаў,</verse>
				<verse number="5">дык калі хто правініўся ў адной з гэтых рэчаў, няхай прызнаецца, што саграшыў,</verse>
				<verse number="6">і няхай прынясе ён ГОСПАДУ за грэх свой, якім саграшыў, у ахвяру перамольную авечку са статку або казу як ахвяру за грэх, і ачысьціць яго сьвятар ад грэху ягонага.</verse>
				<verse number="7">Калі хто ня можа ахвяраваць авечку, няхай ахвяруе за грэх свой два турка або двух маладых галубоў ГОСПАДУ: аднаго ў ахвяру за грэх, а другога на цэласпаленьне.</verse>
				<verse number="8">Няхай прынясе іх да сьвятара, і ён першага ахвяруе за грэх і надломіць яму галаву пры карку, але яе не аддзеліць.</verse>
				<verse number="9">Пасьля пакропіць крывёй яго сьцяну ахвярнiку, а рэшту крыві вылье на падставу ахвярнiка. Гэта вось ахвяра за грэх.</verse>
				<verse number="10">Другога галуба няхай складзе ён ў ахвяру цэласпаленьня, як звычайна бывае; так ачысьціць яго сьвятар ад грэху яго, якім ён правініўся, і ён будзе яму адпушчаны.</verse>
				<verse number="11">Калі б хто ня мог ахвяраваць двух туркоў або двух маладых галубоў, няхай прынясе за тое, што саграшыў, дзясятую частку эфы пшанічнай мукі ў ахвяру за грэх; няхай не палівае яе алеем ды няхай не кладзе на яе кадзіла, бо гэта ахвяра за грэх.</verse>
				<verse number="12">І прынясе яе да сьвятара, а той возьме з гэтага поўную жменю (мукі) як памятную частку і спаліць на ахвярнiку ў ахвяру ГОСПАДУ. Гэта ахвяра за грэх.</verse>
				<verse number="13">Так ачысьціць яго сьвятар ад грэху ягонага, якім ён саграшыў супраць аднаго з тых прыказаньняў, і будзе яму адпушчана. Пазасталую частку возьме сьвятар як ахвяру хлебную».</verse>
				<verse number="14">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="15">«Калі хто спракудзіцца і саграшыць праз памылку, прысвойваючы сабе рэчы, пасьвячоныя ГОСПАДУ, няхай за віну сваю са свайго статку авечак прынясе ГОСПАДУ ягня без заганы па цане двух сыкляў срэбра паводле вагі сьвятыні як ахвяру за грэх.</verse>
				<verse number="16">Няхай тое, што прысвоіў, зьверне і дадасьць да таго пятую частку вартасьці, ды адасьць гэта сьвятару, а сьвятар ачысьціць яго ахвярай ягняці, і грэх будзе яму адпушчаны.</verse>
				<verse number="17">Калі хто саграшыць, дапускаючыся нечага супраць прыказаньняў ГОСПАДА праз няведаньне, і правініцца, дапускаючыся злачынства,</verse>
				<verse number="18">няхай прынясе да сьвятара ягня без заганы, узятае са статку, па сваёй ацэнцы, у ахвяру за грэх. Тады сьвятар ачысьціць яго ад праступку, якога несьвядома дапусьціўся, і будзе ён яму адпушчаны.</verse>
				<verse number="19">Гэта ахвяра за праступак, якім ён правініўся перад ГОСПАДАМ».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="6">
				<verse number="1">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="2">«Калі хто саграшыць і дапусьціцца праступку перад ГОСПАДАМ тым, што адмовіцца аддаць бліжняму тое, што яму было дадзена на захаваньне, або што яму было дадзена ў заклад, або што было ім скрадзена, або што адабрана яшчэ якім чынам (у бліжняга),</verse>
				<verse number="3">або калі знайшоў ён згубленую рэч і запярэчыў гэтаму, або што фальшыва сьведчыў адносна якой рэчы, праз якую чалавек можа саграшыць,</verse>
				<verse number="4">вось жа хто так саграшыў і мусіць аднагарадзіцца, павінен аддаць тое, што ўкраў, або тое, што адабраў, або што яму было даручана на захаваньне, або згубленае, што ён знайшоў,</verse>
				<verse number="5">або рэч, адносна каторай прысягаў фальшыва, і няхай ён верне поўную вартасьць той рэчы, дадаючы пры тым да яе пятую частку яе вартасьці. Павінен ён аддаць гэта ўласьніку ў той самы дзень, калі будзе складаць ахвяру аднагараджэньня.</verse>
				<verse number="6">А за праступак ахвяруе ён ГОСПАДУ ягня без заганы са статку, паводле ацаненьня твайго, на ахвяру аднагараджэньня, і прывядзе яго да сьвятара.</verse>
				<verse number="7">І ачысьціць сьвятар яго перад ГОСПАДАМ, і дараваны будзе яму праступак, якім саграшыў».</verse>
				<verse number="8">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="9">«Загадай Аарону і сынам ягоным, кажучы: Вось закон адносна ахвяры цэласпаленьня: Ахвяра цэласпаленьня будзе прыносіцца на вогнішчы на ахвярнiку ўсю ноч аж да раніцы, і агонь ахвярнiку будзе на ім гарэць.</verse>
				<verse number="10">Сьвятар адзенецца ў ільняную шату і льняную бялізну, і зьбярэ попел ахвяры цэласпаленьня, якую спаліў агонь на ахвярнiку, і высыпе каля ахвярнiку.</verse>
				<verse number="11">Потым здыме з сябе адзеньне сваё, а адзене на цела другое адзеньне, i вынясе попел за табар на чыстае месца.</verse>
				<verse number="12">Агонь жа на ахвярнiку будзе гарэць заўсёды і ня будзе гаснуць. На ім сьвятар кожную раніцу будзе паліць дровы, і будзе складаць ахвяру цэласпаленьня, і паліць на ім тлушч ахвяраў мірных.</verse>
				<verse number="13">Агонь будзе заўсёды гарэць на ахвярнiку, і ніколі ня згасьне.</verse>
				<verse number="14">Гэтакі закон адносна ахвяраў хлебных: Cыны Аарона павінны прыносіць іх перад аблічча ГОСПАДА перад ахвярнiкам.</verse>
				<verse number="15">Сьвятар возьме жменю мукі, палітай алеем, з усім кадзілам, пакладзеным на муку, i спаліць на ахвярнiку на мілы пах як напамін ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="16">А рэшту мукі няхай зьядуць Аарон з сынамі сваімі, хлеб прэсны няхай ядуць на сьвятым месцы, на панадворку Намёту Спатканьня.</verse>
				<verse number="17">Таму вось не пячыце хлябоў квашаных. Гэта частка, каторую Я даю ім з Маіх ахвяраў агнявых. Гэта ахвяра найсьвяцейшая, як і ахвяра за грэх, і ахвяра аднагараждэньня.</verse>
				<verse number="18">Толькі мужчыны з патомства Аарона будуць яе есьці. Гэта закон вечны для вашых пакаленьняў адносна ахвяраў цэлапальных ГОСПАДУ. Кожны, хто іх дакранецца, будзе асьвечаны».</verse>
				<verse number="19">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="20">«Гэта вось ахвяра Аарона і сыноў ягоных, якую павінны яны складаць ГОСПАДУ ў дзень іхняга памазаньня: Будуць яны складаць ахвяру штодзённую з дзясятай часткі эфы мукі пшанічнай: палову яе на раніцы і палову — вечарам.</verse>
				<verse number="21">Яна павінна быць прыгатавана з алеем на патэльні. Прынясеш яе цёплую і ахвяруеш яе, падзеленую на кавалкі, на мілы пах ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="22">Сьвятар, памазаны на месца бацькі свайго, зробіць гэта. Гэта закон вечны. Ахвяра цалкам павінна быць спалена для ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="23">Кожная бо хлебная ахвяра сьвятара будзе спалена агнём, і ніхто ня будзе есьці яе».</verse>
				<verse number="24">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="25">«Скажы Аарону і сынам ягоным: Такі вось закон адносна ахвяры за грэх: Ахвяра за грэх павінна быць забівана перад ГОСПАДАМ на тым самым месцы, дзе забіваецца ахвяра цэласпаленьня. Гэта справа сьвятая.</verse>
				<verse number="26">Сьвятар, які будзе складаць ахвяру за грэх, будзе яе есьці на сьвятым месцы, на панадворку Намёту Спатканьня.</verse>
				<verse number="27">Кожны, хто дакранецца яе мяса, будзе асьвечаны. А калі кроўю яе будзе апырскана адзеньне, то апырсканае абмый на сьвятым месцы.</verse>
				<verse number="28">Калі тое мяса будзе варана ў пасудзіне глінянай, то яе трэба разьбіць, а калі пасудзіна мядзяная, то павінна быць яна добра вышаравана і выпаласкана.</verse>
				<verse number="29">Кожны мужчына са сьвятарскага роду будзе есьці яе, бо гэта сьвятая рэч.</verse>
				<verse number="30">А ўсякую ахвяру за грэх, кроў якой уносяць ў Намёт Спатканьня для ачышчэньня ў Месцы Сьвятым, ніхто няхай ня есьць, але спальваецца яна агнём.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="7">
				<verse number="1">Вось закон адносна ахвяры аднагараджэньня. Гэта сьвятая рэч.</verse>
				<verse number="2">На тым самым месцы, дзе забіваецца ахвяра цэласпаленьня, будуць забіваць ахвяру аднагараджэньня, i кроў яе выльюць вакол ахвярнiку;</verse>
				<verse number="3">але ўвесь тлушч з яе будзе складзены ў ахвяру: курдзюк, тлушч, які пакрывае нутро,</verse>
				<verse number="4">абедзьве ныркі, а тлушч на вантробе разам з ныркамі няхай будзе аддзелены.</verse>
				<verse number="5">Спаліць гэта ўсё сьвятар на ахвярнiку на мілы пах ГОСПАДУ. Такая вось ахвяра аднагараждэньня.</verse>
				<verse number="6">Кожны мужчына са сьвятарскага роду будзе спажываць гэтае мяса на сьвятым месцы. Бо гэта вялікая сьвятая рэч.</verse>
				<verse number="7">Для ахвяры за грэх і для ахвяры аднагараджэння закон адзін: Яна належыць сьвятару, каторы складаў гэтую ахвяру.</verse>
				<verse number="8">Сьвятар, які складае ахвяру цэласпаленьня, атрымоўвае скуру жывёлы, якую склаў у ахвяру.</verse>
				<verse number="9">Таксама кожная ахвяра хлебная, смажаная ў печы, у гаршчку або на патэльні, належыць сьвятару, якім гэтая ахвяра складзена.</verse>
				<verse number="10">Але кожная ахвяра хлебная з алеем або сухая, належыць усім сынам Аарона, як адному, так і другому.</verse>
				<verse number="11">Вось закон адносна ахвяры мірная, якую складаюць ГОСПАДУ:</verse>
				<verse number="12">Калі хто складае гэтую ахвяру як падзяку, то няхай далучыць да гэтай ахвяры падзякі таксама прэсныя аладкі з алеем, і прэсныя сухарыкі, запраўленыя алеем, і пшанічную муку з алеем.</verse>
				<verse number="13">Таксама няхай прыносіць аладкі з цеста квашанага пры ахвяры прымірэньня ў падзяку.</verse>
				<verse number="14">З усіх ахвяраў няхай адна будзе ахвяраваная як асаблівы дар ГОСПАДУ. Яна будзе належаць сьвятару, які вылье кроў прымірэньня.</verse>
				<verse number="15">Мяса ахвяраў мірных ў падзяку мусіць быць зьедзена ў той самы дзень, нельга нічога з іх пакідаць да раніцы.</verse>
				<verse number="16">Калі хто складае ахвяру як шлюба-ваньне або з добрай волі, то ахвяру яго трэба есьці ў дзень ахвяраваньня, але і на другі дзень можна есьці пазасталае.</verse>
				<verse number="17">Калі што застанецца на трэйці дзень, тое трэба спаліць.</verse>
				<verse number="18">Калі хто зьесьць штосьці з ахвяры мірнай на трэйці дзень, то такая ахвяра ня будзе прынятая; ня будзе яна залічана таму, хто яе склаў, бо гэта зьнявага; а той, хто будзе яе есьці, дапусьціцца грэху.</verse>
				<verse number="19">Мяса, якое дакраналася чаго нячыстага, нельга есьці, але спальваецца яно на агні; а мяса чыстае можа есьці кожны чысты.</verse>
				<verse number="20">Калі аднак хто, будучы ў нячыстасьці, будзе есьці мяса ахвяры мірнай, якая для ГОСПАДА, той будзе выключаны з народу свайго.</verse>
				<verse number="21">Калі хто дакранецца нейкай нячыстасьці чалавечай, або нячыстасьці жывёлы, або нячыстага паўзуна, і будзе есьці мяса ахвяры мірнай, якая для ГОСПАДА, той будзе выключаны з народу свайго».</verse>
				<verse number="22">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="23">«Скажы сынам Ізраіля: Нельга вам есьці тлушч цялят, авечак і казлоў.</verse>
				<verse number="24">Можна карыстацца тлушчам зьвяроў мёртвых або разьдзёртых у кожнай патрэбе, але ня ешце яго;</verse>
				<verse number="25">калі хто будзе есьці тлушч жывёлаў, складаных на ахвяру цэласпаленьня для Госпада, той будзе выключаны з народу свайго.</verse>
				<verse number="26">Дзе толькі будзеце жыць, нельга вам есьці ніякай крыві, ані крыві птушак, ані крыві быдла.</verse>
				<verse number="27">Хто будзе есьці якую-колечы кроў, той будзе выключаны з народу свайго».</verse>
				<verse number="28">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="29">«Скажы сынам Ізраіля: Хто складае ахвяру мірную для ГОСПАДА, няхай прынясе свой дар ГОСПАДУ з ахвяры мірнай.</verse>
				<verse number="30">Сваімі рукамі няхай прынясе ён ахвяру агнявую для ГОСПАДА: тлушч з грудзіны і грудзіну, каб трэсьці імі перад ГОСПАДАМ.</verse>
				<verse number="31">Тлушч спаліць сьвятар на ахвярнiку, а грудзіна належыць Аарону і сынам ягоным.</verse>
				<verse number="32">Таксама правую лапатку аддасьцё сьвятару як частку сьвятарскую з ахвяраў мірных.</verse>
				<verse number="33">Каторы з сыноў Аарона складае ў ахвяру кроў і тлушч ахвяры мірнай, той як сваю частку атрымае правую лапатку,</verse>
				<verse number="34">бо грудзіну патрасаную і лапатку падыманую Я бяру ад сыноў Ізраіля з іхніх ахвяраў мірных i даю іх Аарону сьвятару і сынам ягоным як вечны закон ад усяго народа Ізраіля».</verse>
				<verse number="35">Гэта ёсьць частка з ахвяраў, паленых для ГОСПАДА, якая належыцца Аарону і сынам ягоным ад дня пасьвячэньня іх на сьвятароў ГОСПАДАВЫХ.</verse>
				<verse number="36">У дзень, калі іх ГОСПАД памазаў, загадаў Ізраілю даваць ім гэта. Гэта пастанова вечная ў пакаленьні іхнія.</verse>
				<verse number="37">Гэта вось закон адносна ахвяры цэласпаленьня, ахвяры хлебнай, ахвяры за грэх, ахвяры аднагараджэньня, ахвяры пасьвячэньня і ахвяры мірнай.</verse>
				<verse number="38">Гэта загадаў ГОСПАД Майсею на гары Сынай ў дзень, калі загадаў сынам Ізраіля складаць ахвяры ГОСПАДУ ў пустыні Сынай.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="8">
				<verse number="1">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="2">«Вазьмі Аарона і сыноў ягоных, адзеньне, алей памазаньня, бычка на ахвяру за грэх, два бараны і кош прэсных хлябоў.</verse>
				<verse number="3">Пасьля зьбяры ўсю супольнасьць каля ўваходу ў Намёт Спатканьня».</verse>
				<verse number="4">Майсей зрабіў так, як яму ГОСПАД загадаў, і супольнасьць сабралася каля ўваходу ў Намёт Спатканьня.</verse>
				<verse number="5">Сказаў ім Майсей: «Вось даручэньне, якое загадаў ГОСПАД выканаць!»</verse>
				<verse number="6">І прывёў Майсей Аарона і сыноў ягоных, і абмыў вадой.</verse>
				<verse number="7">І ўсклаў на яго шату льняную, і падперазаў яго паясом, i адзеў на яго верхнюю шату, і наверх усклаў эфод, і апаясаў яго паясом эфоду, і прымацаваў на ім эфод.</verse>
				<verse number="8">І ўсклаў яму нагруднік, на якім разьмясьціў урым і тумім,</verse>
				<verse number="9">і ўсклаў яму на галаву кідар і на ім залатую бляху, сьвятую дыядэму, як загадаў Майсею ГОСПАД.</verse>
				<verse number="10">Потым узяў Майсей алей памазаньня, і памазаў Сялібу разам з усім, што ў ёй было, і пасьвяціў гэтыя рэчы.</verse>
				<verse number="11">І пакрапіў ён ахвярнiк сем разоў, і памазаў ахвярнiк разам з яго прыналежнасьцямі, таксама мыцельнік і яго падставу, каб пасьвяціць іх.</verse>
				<verse number="12">А потым паліў ім галаву Аарона, і памазаў яго, каб пасьвяціць яго.</verse>
				<verse number="13">Прывёў ён таксама сыноў Аарона і апрануў іх у шаты, падперазаў іх паясамі і ўсклаў на іх галовы турбаны, як загадаў яму ГОСПАД.</verse>
				<verse number="14">І прывёў (Майсей) бычка на ахвяру за грэх. Аарон і сыны ягоныя ўсклалі рукі свае на галаву ахвяры за грэх.</verse>
				<verse number="15">І Майсей забіў яго, ды, узяўшы крыві яго, пальцам памазаў рагі ахвярнiка кругом, і такім чынам ачысьціў ахвярнiка. Астатак крыві выліў на падставу ахвярнiка і так пасьвяціў яго, ачышчаючы.</verse>
				<verse number="16">Пасьля ўзяў увесь тлушч, які на нутры, і тлушч на вантробе, і абедзьве ныркі разам з тлушчам, ды спаліў іх на ахвярнiку,</verse>
				<verse number="17">а бычка і скуру ягоную, і мяса ягонае, і нячыстасьці ягоныя спаліў у агні па-за табарам, бо так загадаў Майсею ГОСПАД.</verse>
				<verse number="18">Потым прывёў (Майсей) барана на ахвяру цэласпаленьня. Аарон і сыны ягоныя ўсклалі на галаву яго рукі свае.</verse>
				<verse number="19">Майсей забіў яго і пакрапіў кругом ахвярнiку крывёю,</verse>
				<verse number="20">пасьля пасек барана на часткі і спаліў галаву, і кавалкі, і тлушч,</verse>
				<verse number="21">а нутро і ногі памыў вадой. І спаліў Майсей усяго барана ў агні на ахвярнiку. Гэта цэласпаленьне на мілы пах, гэта ахвяра ГОСПАДУ, як загадаў ГОСПАД Майсею.</verse>
				<verse number="22">Потым прывялі другога барана, барана пасьвячэньня сьвятароў. Аарон і сыны ягоныя ўсклалі свае рукі на галаву яго.</verse>
				<verse number="23">Майсей забіў яго i ўзяў крыху крыві ягонай, і памазаў ёю верх правага вуха Аарона, вялікі палец яго правай рукі і вялікі палец яго правай нагі.</verse>
				<verse number="24">І прывёў Майсей сыноў Аарона, і памазаў крывёй верх правага вуха іхняга, i вялікі палец правай рукі іхняй, і вялікі палец правай нагі іхняй, i пакрапіў Майсей крывёю ахвярнiк з усіх бакоў.</verse>
				<verse number="25">Потым узяў тлушч, хвост і ўвесь тлушч, які на нутры, разам з тлушчам на вантробе, абедзьве ныркі і іхні тлушч, i правую лапатку,</verse>
				<verse number="26">і з каша праснакоў, які стаяў перад Госпадам, узяў адзін праснак, адну аладку на алеі і адзін сухарык, і палажыў на тлушч і на правую лапатку.</verse>
				<verse number="27">І палажыў усё гэта на рукі Аарона і сыноў яго, і патрос гэтым перад абліччам ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="28">Пасьля ўзяў усё гэта Майсей з рук іхніх i спаліў на ахвярнiку разам з цэласпаленьнем. Гэта была ахвяра пасьвячэньня на мілы пах, ахвяра агнявая для ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="29">Потым Майсей узяў грудзіну і патрос яе перад ГОСПАДАМ; гэта была частка Майсею з барана, ахвяры пасьвячэньня, як загадаў ГОСПАД Майсею.</verse>
				<verse number="30">Потым Майсей узяў крыху алею памазаньня і крыху крыві з ахвярнiка і пакрапіў Аарона і шаты яго, а таксама сыноў яго і шаты іхнія. Гэтак пасьвяціў Аарона і шаты яго, а таксама сыноў яго і шаты іхнія.</verse>
				<verse number="31">Па пасьвячэньні іх і шатаў іхніх Майсей загадаў ім: «Зварыце мяса ля ўваходу ў Намёт Спатканьня і там ешце яго з хлебам, які ў кашы пасьвячэньня, як мне было загадана: “Аарон і сыны яго будуць яго есьці,”</verse>
				<verse number="32">а што застанецца з мяса і хлябоў, спаліце агнём.</verse>
				<verse number="33">Ад уваходу ў Намёт Спатканьня не адыходзьцеся сем дзён, аж да дня заканчэньня пасьвячэньня вашага, бо сем дзён будзе працягвацца пасьвячэньне.</verse>
				<verse number="34">І што я зрабіў сёньня, так загадаў ГОСПАД рабіць, каб ачысьціць вас.</verse>
				<verse number="35">Каля ўваходу ў Намёт Спатканьня заставайцеся днём і ноччу сем дзён на варце ГОСПАДА, каб не паўміралі, бо гэтак мне было загадана».</verse>
				<verse number="36">І зрабілі Аарон і сыны ягоныя ўсё, што загадаў ім ГОСПАД праз Майсея.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="9">
				<verse number="1">У восьмы дзень паклікаў Майсей Аарона, сыноў яго і старшыняў Ізраіля i сказаў Аарону:</verse>
				<verse number="2">«Вазьмі са статку бычка ў ахвяру за грэх і барана на ахвяру цэласпаленьня, абодвух без заганы, i прынясі перад аблічча ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="3">А сынам Ізраіля скажы: “Вазьміце казла ў ахвяру за грэх, і цяля, і барана гадавога без заганы на ахвяру цэласпаленьня,</verse>
				<verse number="4">і вала, і барана ў ахвяру мірную, каб ахвяраваць іх перад ГОСПАДАМ, і ахвяру хлебную, запраўленую алеем, бо сёньня ГОСПАД зьявіцца вам”».</verse>
				<verse number="5">І прынесьлі ўсё тое, што загадаў ім Майсей, да ўваходу ў Намёт Спатканьня, і прыйшла ўся супольнасьць, і стала перад ГОСПАДАМ.</verse>
				<verse number="6">І сказаў ім Майсей: «Вось тое, што загадаў ГОСПАД зрабіць, і аб’явіцца вам хвала ГОСПАДА!»</verse>
				<verse number="7">І сказаў Майсей Аарону: «Прыйдзі да ахвярнiку, і складзі ахвяру за грэх і ахвяру цэласпаленьня, і ачысьці сябе і народ. І складзі ахвяру за народ, і ачысьці яго, як загадаў ГОСПАД».</verse>
				<verse number="8">Тады Аарон прыступіўся да ахвярнiку і забіў цяля за грэх свой.</verse>
				<verse number="9">Сыны ягоныя далі яму кроў цяляці, і ён, памачыўшы палец ў крыві, памазаў ёю рагі ахвярнiку, а рэшту выліў на падставу ахвярнiку.</verse>
				<verse number="10">Тлушч, ныркі і тлушч на вантробе з ахвяры за грэх спаліў ён на ахвярнiку, як загадаў ГОСПАД Майсею,</verse>
				<verse number="11">а мяса і скуру ягоную спаліў на агні за табарам.</verse>
				<verse number="12">Пасьля забіў ахвяру цэласпаленьня; сыны ягоныя далі яму кроў, і ён выліў яе кругом ахвярнiку.</verse>
				<verse number="13">Далі яму таксама ахвяру цэласпаленьня, падзеленую на часткі, разам з галавой, і ён спаліў гэта на ахвярнiку.</verse>
				<verse number="14">Потым абмыў нутро і ногі і спаліў як цэласпаленьне на ахвярнiку.</verse>
				<verse number="15">Потым склаў ён ахвяру за народ. Узяў казла, які быў прызначаны на ахвяру за грэх народу, і забіў яго, і ахвяраваў за грэх, як і першага.</verse>
				<verse number="16">Пасьля ўзяў ахвяру цэласпаленьня і ахвяраваў яе паводле пастановы.</verse>
				<verse number="17">І прынёс ён ахвяру хлебную, і напоўніў ёю руку сваю ды спаліў на ахвярнiку, апрача ранішняй ахвяры цэласпаленьня.</verse>
				<verse number="18">Пасьля забіў вала і барана, ахвяры мірныя ад народу; і сыны ягоныя далі яму кроў, якую ён выліў кругом ахвярнiку.</verse>
				<verse number="19">А тлушч вала і хвост барана, і ныркі з лоем, і тлушч на вантробе</verse>
				<verse number="20">палажылі на грудзіну; і тлушч быў спалены на ахвярнiку;</verse>
				<verse number="21">а грудзіну і правае плячо Аарон прынёс, патрасаючы перад ГОСПАДАМ, як загадаў яму Майсей.</verse>
				<verse number="22">І падняў Аарон рукі ў бок народу і дабраславіў яго, і па заканчэньні ахвяраў за грэх, ахвяраў цэласпаленьня і ахвяраў мірных зыйшоў уніз.</verse>
				<verse number="23">Потым Майсей і Аарон увайшлі ў Намёт Спатканьня і, выйшаўшы адтуль, дабраславілі народ. У гэты час аб’явілася хвала ГОСПАДА ўсяму народу.</verse>
				<verse number="24">І вось агонь выйшаў ад ГОСПАДА, і спаліў ахвяру цэласпаленьня разам з тлушчам, які быў на ахвярнiку. Калі ўбачылі гэта людзі, узрадаваліся вельмі, падаючы тварам да зямлі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="10">
				<verse number="1">Сыны Аарона, Надаў і Абігу, узялі кожны сваю кадзільніцу і набралі ў іх агонь, паклалі на яго кадзіла i ахвяравалі перад ГОСПАДАМ іншы агонь, а ня той, што быў ім загаданы.</verse>
				<verse number="2">Тады выйшаў агонь ад ГОСПАДА і спаліў іх, і яны памерлі перад абліччам ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="3">І сказаў Майсей Аарону: «Вось што сказаў ГОСПАД: “Я аб’яўлю сьвятасьць Маю тым, якія набліжаюцца да Мяне, i аб’яўлю хвалу перад усім народам”». Аарон, чуючы гэта, маўчаў.</verse>
				<verse number="4">Тады Майсей паклікаў Мішаэля і Эльцафана, сыноў Узіэля, дзядзькі Аарона, і сказаў ім: «Ідзіце і забярыце братоў вашых, і вынясіце іх з Месца Сьвятога за табар».</verse>
				<verse number="5">Яны адразу пайшлі і забралі іх, што ляжалі ў шатах сваіх, і вынесьлі за табар, як ім было загадана Майсеем.</verse>
				<verse number="6">Майсей сказаў тады Аарону ды Элеазару і Ітамару, сынам ягоным: «Не галіце валасоў вашых і не разьдзірайце адзеньня, каб часам не былі вы пакараныя сьмерцю, ды каб не ўзгарэўся гнеў [Госпадаў] на ўсю супольнасьць. Але браты вашыя і ўвесь дом Ізраіля можа плакаць дзеля тых, якіх спаліў ГОСПАД.</verse>
				<verse number="7">Вы ж не выходзьце па-за Намёт Спатканьня, бо пагінеце, бо алей памазаньня ГОСПАДА на вас». І яны зрабілі так, як Майсей ім загадаў.</verse>
				<verse number="8">І сказаў ГОСПАД Аарону:</verse>
				<verse number="9">«Калі маеце ісьці ў Намёт Спатканьня, то ані ты, ані твае сыны ня піце віна, ані ўсяго таго, што можа п’яніць, каб не паўміралі. Гэта закон вечны на ўсе пакаленьні вашыя,</verse>
				<verse number="10">каб умелі адрозьніваць паміж сьвятым і паганым, чыстым і нячыстым,</verse>
				<verse number="11">каб навучылі вы сыноў Ізраіля ўсім прыказаньням Маім, якія аб’явіў ГОСПАД ім праз Майсея».</verse>
				<verse number="12">І сказаў Майсей Аарону і пазасталым сынам ягоным, Элеазару і Ітамару: «Вазьміце ахвяру хлебную, якая засталася ад ахвяраў ГОСПАДАВЫХ, і ешце яе прэсную каля ахвярнiку, бо гэта сьвятая рэч.</verse>
				<verse number="13">Ешце яе ў сьвятым месцы, бо належыцца яна табе і сынам тваім з агнявых ахвяраў ГОСПАДАВЫХ, бо так мне загадана.</verse>
				<verse number="14">Грудзіну патрасаную і лапатку падыманую маеце есьці на чыстым месцы, ты і сыны твае, і дочкі твае з табою; бо гэта пакінута табе і дзецям тваім з ахвяраў мірных сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="15">Лапатка падыманая і грудзіна патрасаная разам з часткамі тлустымі ахвяры цэласпаленьня, якія будуць трэсьці перад ГОСПАДАМ, будуць належаць табе і сынам тваім як вечны закон, як загадаў ГОСПАД».</verse>
				<verse number="16">Майсей шукаў казла ахвяры за грэх і даведаўся, што ён спалены. Дык разгневаўся ён на пазасталых сыноў Аарона, Элеазара і Ітамара, і сказаў ім:</verse>
				<verse number="17">«Чаму ня зьелі вы ахвяры за грэх у сьвятым месцы? Гэта ж сьвятая рэч. Яна дадзена вам здымаць грахі з супольнасьці, каб ачысьціць яе перад ГОСПАДАМ.</verse>
				<verse number="18">Вось жа кроў яго ня ўнесена у Месца Сьвятое. Дык мусілі вы зьесьці яе ў Месцы Сьвятым, як загадана мне».</verse>
				<verse number="19">Аарон адказаў: «Вось, складзеная сёньня імі ахвяра за грэх і цэласпаленьне перад ГОСПАДАМ, і такое здарылася. Калі сёньня зьем ахвяру за грэх, ці гэта ўпадабае ГОСПАД?»</verse>
				<verse number="20">Майсей выслухаў гэта, і спадабалася яму.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="11">
				<verse number="1">І сказаў ГОСПАД Майсею і Аарону:</verse>
				<verse number="2">«Вось што кажыце сынам Ізраіля: Вось жывёлы з усіх жывёлаў зямных, якія можаце есьці:</verse>
				<verse number="3">кожную жывёліну, у якой раздвоеныя капыты і на іх глыбокі разрэз, і якая жуе жвайку, тую можаце есьці.</verse>
				<verse number="4">З тых, што маюць раздвоеныя капыты і што жуюць жвайку ня ешце такіх: вярблюда, бо ён жуе жвайку, але ня мае раздвоеных капытоў, нячысты ён для цябе;</verse>
				<verse number="5">тушканчыка, бо ён жуе жвайку, але ня мае раздвоеных капытоў, нячысты ён для цябе;</verse>
				<verse number="6">таксама зайца, бо ён жуе жвайку, але ня мае раздвоеных капытоў, нячысты ён для цябе;</verse>
				<verse number="7">і сьвіню, бо яна мае раздвоеныя капыты і на капытах разрэз глыбокі, але не жуе жвайку, нячыстая яна для цябе.</verse>
				<verse number="8">Іхнім мясам не карыстайцеся і падліны іхняй не дакранайцеся, бо яны нячыстыя для вас.</verse>
				<verse number="9">Вось гэтых жывуноў, што родзяцца ў вадзе, можна есьці: кожнага вадзянога жывуна, які мае плаўнік і луску, ці ён з мора, ці з ракі, ці з ручая, есьці можаце.</verse>
				<verse number="10">А тыя з іх, якія ня маюць плаўніка і лускі, ці з мора, ці з ракі, усе, што плаваюць у вадзе, і ўсе, што жывуць у вадзе, яны паганыя для вас.</verse>
				<verse number="11">Яны будуць брыдотай для вас. Ня ешце мяса іх і высьцерагайцеся падліны іхняй.</verse>
				<verse number="12">Усе жывуны вадзяныя, якія ня маюць плаўніка і лускі, будуць для вас нячыстымі.</verse>
				<verse number="13">З птушак гэтых павінны вы высьцерагацца і ня есьці: арла, грыфа і марскога арла,</verse>
				<verse number="14">каршука і сокала з родам яго,</verse>
				<verse number="15">усякіх гатункаў крумкачоў,</verse>
				<verse number="16">страуса, савы, чайкі ды ястрабоў усякіх гатункаў,</verse>
				<verse number="17">пугача, рыбалова, ібіса,</verse>
				<verse number="18">лебедзя, пэлікана і сыча,</verse>
				<verse number="19">чаплі, буслоў усякіх гатункаў, удода і кажана.</verse>
				<verse number="20">Усе жывуны крылатыя, што на чатырох нагах, нячыстыя будуць для вас.</verse>
				<verse number="21">Спаміж лятаючых жужлаў будзеце есьці толькі тых, у якіх галені вышэй ног, каб маглі скакаць па зямлі.</verse>
				<verse number="22">Спаміж іх гэтых ешце: сшаранчу ўсіх гатункаў, салам усіх гатункаў, харголь і хагаб усіх гатункаў.</verse>
				<verse number="23">Усе іншыя гатункі чатырохножных жужлаў будуць для вас нячыстыя.</verse>
				<verse number="24">Ад іх вы будзеце нячыстыя; хто дакранецца іхняй падліны, апаганіцца і будзе нячысты да вечара.</verse>
				<verse number="25">І калі б каму выпала несьці падліну іх, няхай вымые адзеньне сваё і будзе нячысты да заходу сонца.</verse>
				<verse number="26">Кожная жывёла, якая мае капыт раздвоены, але ня мае разрэзу ды не жуе жвайку, будзе нячыстая для вас; дык хто дакранецца яе, станецца нячыстым.</verse>
				<verse number="27">З усіх жывёлаў чатырохножных тыя, што ходзяць на лапах, нячыстыя для вас; кожны хто дакранецца падліны іхняй, нячысты будзе да вечара.</verse>
				<verse number="28">Дык кожны, хто нёс бы падліну іхнюю, няхай вымые адзеньне сваё і будзе нячысты да вечара, бо ўсе яны нячыстыя для вас.</verse>
				<verse number="29">Спаміж малых жывёлін, якія рухаюцца па зямлі, нячыстыя гэтыя: крот, мыш ды ўсе гатункі яшчарак,</verse>
				<verse number="30">анака, хамэлеон, летаа, хамэт і тыншамэт.</verse>
				<verse number="31">Усе гэтыя жывёлы нячыстыя. Хто дакранецца іх падліны, будзе нячысты аж да вечара.</verse>
				<verse number="32">Калі з гэтых падлінаў упадзе што-колечы ці на посуд драўляны, ці на адзеньне, ці на скуру, ці на мяшок, то ўсякая рэч, катораю карыстаюцца, будзе нячыстай. Трэба намачыць іх у вадзе, і будуць яны нячыстыя аж да вечара, а потым будуць чыстыя.</verse>
				<verse number="33">Посуд жа гліняны, у які штосьці з гэтага ўпала, будзе ўнутры нячысты, і яго трэба разьбіць.</verse>
				<verse number="34">Кожная страва, якую ясьцё, калі б на яе пацякла вада з таго посуду, будзе нячыстай, i ўсякае пітво, якое п’юць з такога посуду, нячыстае.</verse>
				<verse number="35">На што толькі нешта з гэтае падліны ўпадзе, тое будзе нячыстым; печ ці грубка маюць быць зьнішчаны, бо яны нячыстыя, і будуць нячыстыя для вас.</verse>
				<verse number="36">Толькі крыніцы і студні, дзе ёсьць вада, будуць чыстымі. Але той, хто дакранецца той падліны, будзе нячысты.</verse>
				<verse number="37">Калі што-колечы ад падліны ўпадзе на насеньне, не паганіць яго,</verse>
				<verse number="38">але калі б зерне было мокрае і такога дакранулася штосьці ад падліны, то яно будзе для вас нячыстым.</verse>
				<verse number="39">Калі здохне жывёла, якую вам можна есьці, дык калі б хто дакрануўся яе, будзе нячысты да вечара.</verse>
				<verse number="40">Калі хто зьесьць такой падліны, няхай памые адзеньне i будзе нячысты да вечара. Таксама і той, хто будзе несьці такую падліну, няхай вымые адзеньне і будзе нячысты да вечара.</verse>
				<verse number="41">Усякая жывёліна, якая поўзае па зямлі — гэта брыдота, нельга яе есьці.</verse>
				<verse number="42">Што-колечы поўзае па зямлі на жываце і на чатырох нагах, або мае шмат ног, або цягнецца па зямлі, ня ешце гэтага, бо гэта брыдота.</verse>
				<verse number="43">Не паганьце душаў вашых якімі-небудзь паўзунамі і не дакранайцеся да іх, каб ня сталіся нячыстымі.</verse>
				<verse number="44">Я — ГОСПАД, Бог ваш. Асьвячайцеся і будзьце сьвятымі, бо Я — Сьвяты! Не паганьце душаў вашых якім-колечы паўзуном, які поўзае па зямлі,</verse>
				<verse number="45">бо Я — ГОСПАД, Які вывеў вас з зямлі Эгіпецкай, каб быць вашым Богам. Будзьце сьвятымі, бо Я — Сьвяты!</verse>
				<verse number="46">Гэта вось закон адносна быдла і птушак ды ўсякага жывуна, які жыве ў вадзе і поўзае па зямлі,</verse>
				<verse number="47">каб адрозьнівалі, што чыстае, а што нячыстае, ды ведалі, што маеце есьці, а чым маеце брыдзіцца».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="12">
				<verse number="1">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="2">«Кажы сынам Ізраіля і вучы іх: “Калі жанчына пачне і народзіць сына, сем дзён застанецца нячыстай; як у дні месячніцы яна будзе нячыстай.</verse>
				<verse number="3">І ў восьмы дзень будзе абрэзаны (хлопец),</verse>
				<verse number="4">а яна трыццаць тры дні будзе ачышчацца ад крыві сваёй, ня будзе дакранацца нічога сьвятога, ня будзе хадзіць у сьвятыню, пакуль ня скончацца дні яе ачышчэньня.</verse>
				<verse number="5">Калі народзіць дачку, нячыстай будзе яна два тыдні як у дні месячніцы, і шэсьцьдзесят дзён будзе ачышчацца ад крыві сваёй.</verse>
				<verse number="6">Калі скончацца дні ачышчэньня ейнага дзеля нараджэньня сына або дачкі, прынясе яна да сьвятара да ўваходу ў Намёт Спатканьня аднагадовага барана ў ахвяру цэласпаленьня і маладога галубка або турка ў ахвяру за грэх.</verse>
				<verse number="7">Ён складзе іх у ахвяру перад ГОСПАДАМ і ачысьціць яе, і так ачысьціцца яна ад цячэньня крыві сваёй. Гэта закон адносна той, каторая нарадзіла сына або дачку.</verse>
				<verse number="8">Калі б яна не змагла ахвяраваць барана, то няхай ахвяруе двух туркоў або два маладыя галубкі, аднаго ў ахвяру цэлапаленьня, а другога ў ахвяру за грэх. Гэтак ачысьціць яе сьвятар і яна будзе ачышчаная».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="13">
				<verse number="1">І сказаў ГОСПАД Майсею і Аарону:</verse>
				<verse number="2">«Калі ў якога чалавека на скуры цела зьявіцца пухліна, або лішай, або белая пляма, што ёсьць прыкметай праказы, то няхай прывядуць яго да Аарона, сьвятара, або да аднаго з сыноў яго, сьвятароў.</verse>
				<verse number="3">Сьвятар агледзіць пляму на скуры, і калі валасы на пляме зьменяцца на белыя ды пляма паглыбіцца на скуры цела, гэта хвароба праказы. Сьвятар праверыць яго і прызнае яго нячыстым.</verse>
				<verse number="4">Калі, аднак, пляма на скуры цела яго белая, але ня ўглыбіўшыся ў цела, і валасы не пабялелыя, то сьвятар адасобніць яго на сем дзён.</verse>
				<verse number="5">У сёмы дзень сьвятар агледзіць яго. Калі сьвятар сьцьвердзіць, што пляма не павялічылася і не пашырылася на скуры, то адасобніць яго яшчэ на сем дзён.</verse>
				<verse number="6">Пасьля сямі дзён сьвятар зноў яго агледзіць. Калі пляма пацямнела і не пашырылася на скуры, то сьвятар прызнае яго чыстым; гэта лішай, дык няхай ён вымые адзеньне сваё і будзе чысты</verse>
				<verse number="7">Калі, аднак, лішай пашырыўся па скуры пасьля таго, як ён стаў перад сьвятаром для праверкі, то ён другі раз павінен стаць перад сьвятаром.</verse>
				<verse number="8">Сьвятар агледзіць яго, і калі сьцьвердзіць, што лішай пашырыўся на скуры, прызнае яго тады нячыстым; гэта праказа.</verse>
				<verse number="9">Калі на якім чалавеку выявіцца праказа, няхай прывядуць яго да сьвятара.</verse>
				<verse number="10">Калі сьвятар агледзіць яго і сьцьвердзіць, што на скуры ягонай ёсьць белая пухліна, паросшая белымі валасамі, і на пухліне жывое мяса,</verse>
				<verse number="11">гэта значыць, што на скуры цела яго застарэлая праказа. Сьвятар прызнае яго нячыстым і адасобніць яго, бо ён нячысты.</verse>
				<verse number="12">Калі ж праказа расьцьвіце на скуры і пакрые ўсю скуру хворага ад галавы да ног, на колькі могуць бачыць вочы сьвятара,</verse>
				<verse number="13">i ўбачыць сьвятар, што праказа пакрыла ўсё цела ягонае, то ён аб’явіць хворага чыстым, таму што ўсё (цела) перамянілася ў белае; ён чысты.</verse>
				<verse number="14">Калі выявіцца на ім жывое мяса, то ён нячысты.</verse>
				<verse number="15">Сьвятар, убачыўшы жывое мяса, прызнае яго нячыстым; бо жывое мяса нячыстае; гэта праказа.</verse>
				<verse number="16">Калі ж жывое мяса станецца зноў белым, няхай ён прыйдзе да сьвятара.</verse>
				<verse number="17">Сьвятар яго агледзіць і сьцьвердзіць, што плямы сталіся белымі і прызнае яго чыстым; ён чысты.</verse>
				<verse number="18">Калі ў каго на скуры цела была скула і зажыла,</verse>
				<verse number="19">але на месцы скулы будзе белая пухліна, або белая пляма, або чырвоная, то ён павінен паказацца сьвятару.</verse>
				<verse number="20">Сьвятар агледзіць яго і сьцьвердзіць, што тая пляма паглыблена адносна скуры і што валасы на ёй пабялеўшыя, і прызнае тады яго нячыстым. Гэта хвароба праказы, якая зацьвіла на скуле.</verse>
				<verse number="21">Калі, аднак, сьвятар сьцьвердзіць, што там няма белых валасоў, і што пляма не паглыблена адносна скуры, і што яна пацямнеўшы, то сьвятар адасобніць яго на сем дзён.</verse>
				<verse number="22">Калі ж яна пашырыцца на скуры, то сьвятар прызнае яго нячыстым. Бо гэта хвароба праказы.</verse>
				<verse number="23">Калі, аднак, пляма застанецца бяз зьмены і не пашырыцца, то гэта шнар на скуле, і сьвятар прызнае яго чыстым.</verse>
				<verse number="24">Калі хто мае на сваёй скуры апёк, і калі на той скуры зьявіцца чырвоная або белая пляма,</verse>
				<verse number="25">дык сьвятар агледзіць яго. Калі сьцьвердзіць, што валасы на пляме пабялеўшы, і калі выглядае, што пляма паглыблена адносна акружаючай скуры, значыць, гэта праказа, каторая зацьвіла на апёку. Сьвятар прызнае яго нячыстым. Гэта хвароба праказы.</verse>
				<verse number="26">Калі, аднак, сьвятар сьцьвердзіць, што на пляме няма белых валасоў і што яна не паглыблена адносна акружаючай скуры, ды што яна пацямнеўшы, дык сьвятар адасобніць яго на сем дзён.</verse>
				<verse number="27">У сёмы дзень сьвятар зноў яго агледзіць. Калі пляма пашырылася на скуры, то сьвятар прызнае яго нячыстым. Гэта хвароба праказы.</verse>
				<verse number="28">Калі, аднак, пляма не пашырыцца на скуры, але пацямнее, значыць, гэта шнар ад апёку. Сьвятар прызнае яго чыстым, бо гэта ёсьць шнар ад апёку.</verse>
				<verse number="29">Калі ў мужчыны або жанчыны на галаве або барадзе зьявіцца пляма,</verse>
				<verse number="30">няхай агледзіць яе сьвятар, і калі сьцьвердзіць, што яна паглыблена адносна акружаючай скуры, і што валасы на ёй сталіся жоўтыя і тонкія, дык сьвятар прызнае яго нячыстым. Гэта паршывасьць, праказа галавы або барады.</verse>
				<verse number="31">Калі ж сьвятар агледзіць пляму, і яна не паглыблена адносна скуры, і валасы на ёй ня чорныя, дык адасобніць яго (чалавека) на сем дзён.</verse>
				<verse number="32">У сёмы дзень сьвятар агледзіць пляму, і калі сьцьвердзіць, што пляма не пашырылася, і што на ёй няма жоўтых валасоў, і калі пляма не паглыбілася адносна скуры,</verse>
				<verse number="33">то чалавек паголіцца, але не абголіць месца плямы, і сьвятар зноў адасобніць яго на сем дзён.</verse>
				<verse number="34">У сёмы дзень, калі сьвятар убачыць, што пляма трымаецца свайго месца і не паглыбілася адносна скуры, то сьвятар прызнае яго чыстым. Памыўшы адзеньне, будзе ён чыстым.</verse>
				<verse number="35">А калі пасьля ачышчэньня зноў зьявіцца пляма на скуры,</verse>
				<verse number="36">дык сьвятар агледзіць яго. Калі сьцьвердзіць, што пляма пашырылася на скуры яго, то ўжо не патрабуе шукаць жоўтых валасоў, бо ясна, што ён нячысты.</verse>
				<verse number="37">Калі ж пляма застаецца ў сваім выглядзе, ды бачна на ёй чорны волас, то няхай ведае, што чалавек здаровы, і няхай сьвятар сьмела заяўляе, што ён чысты.</verse>
				<verse number="38">Калі ў мужчыны або жанчыны паявіцца на скуры цела іхняга шмат плямаў белых,</verse>
				<verse number="39">няхай агледзіць іх сьвятар. Калі сьцьвердзіць, што на іх скуры сьветлыя белыя плямы, дык гэта толькі крапіўка, якая закрасавала на скуры. Ён чысты.</verse>
				<verse number="40">Калі з чыёй галавы выпадуць валасы, то ён лысы, і ён чысты.</verse>
				<verse number="41">Калі ў каго лоб палысее, ён лысы, і ён чысты.</verse>
				<verse number="42">Але калі на лысіне або лысеючым чале паявіцца пляма белая або чырвоная, значыць, гэта праказа, якая закрасавала на лысіне або палыселым чале.</verse>
				<verse number="43">Дык калі сьвятар сьцьвердзіць, што ў яго пухліна белая або чырвоная на лысеючым чале, падобная да праказы на скуры цела,</verse>
				<verse number="44">гэта значыць чалавек пракажоны, нячысты. У яго на галаве праказа.</verse>
				<verse number="45">Пракажоны, крануты гэтай хваробай, будзе мець разадранае адзеньне, нячэсаныя валасы на галаве і бараду заслоненую і будзе крычаць: “Нячысты, нячысты!”</verse>
				<verse number="46">Увесь час сваёй хваробы ён будзе нячыстым. Будзе жыць асобна па-за табарам.</verse>
				<verse number="47">Калі на якімсьці адзеньні зьявіцца праказа, ці на адзеньні ваўняным, ці на ільняным,</verse>
				<verse number="48">ці на аснове, ці на ўтоку льняным, ці ваўняным, ці на скуры, ці на якім вырабе скураным,</verse>
				<verse number="49">і калі зьявіцца пляма зелянявая або чырванявая на адзеньні або на скуры, на ўтоку або аснове, або на якім другім вырабе скураным, гэта хвароба праказы. Трэба паказаць гэта сьвятару.</verse>
				<verse number="50">Сьвятар агледзіць заражанае і замкне (заражанае) на сем дзён.</verse>
				<verse number="51">У сёмы дзень агледзіць зноў пляму, і калі яна пашырылася на адзеньні, або на аснове, або на ўтоку, або на скуры, або на якім іншым вырабе, зробленым са скуры, то гэта праказа ліхая; усё, на чым яна знойдзена, — нячыстае.</verse>
				<verse number="52">І ён павінен спаліць гэтае адзеньне, ці аснову, ці ўток ільняны, ці ваўняны, ці выраб скураны, на якіх будзе гэтая зараза, бо гэта злаякасная праказа, яна павінна быць спалена агнём.</verse>
				<verse number="53">Калі, аднак, сьвятар сьцьвердзіць, што пляма не пашырылася на адзеньні, або на аснове, або на ўтоку, або на якім скураным вырабе,</verse>
				<verse number="54">то ў такім выпадку сьвятар загадае вымыць рэч, заражаную язвай, і замкне яе яшчэ на сем дзён.</verse>
				<verse number="55">Калі па вымыцьці сьвятар сьцьвердзіць, што пляма не зьмяніла свайго віду, то, значыць, гэта нячыстае, хоць пляма не пашырылася. Спаліш тое незалежна ад таго, ці рэч заражаная з аднога, ці з другога боку.</verse>
				<verse number="56">А калі сьвятар сьцьвердзіць па вымыцьці, што пляма сталася сьвятлейшай, то ён адарве гэтае месца ад адзеньня або скуры, або асновы, або ўтоку.</verse>
				<verse number="57">А калі пляма зноў зьявіцца на адзеньні, або на аснове, або на ўтоку, або на якім-колечы вырабе скураным, гэта красаваньне праказы; спаліш у агні тое, на чым ёсьць зараза.</verse>
				<verse number="58">Аднак тое адзеньне, або аснова, або ўток, або які іншы выраб скураны, які ты вымыў i з якога зьнікла пляма, няхай будзе вымыты паўторна, і будзе ён чысты.</verse>
				<verse number="59">Гэта вось закон адносна праказы на адзеньні ваўняным ці льняным, на аснове, або на ўтоку, або на якім скураным вырабе, каб прызнаць іх чыстымі ці нячыстымі».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="14">
				<verse number="1">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="2">«Гэта закон адносна пракажонага ў дзень ачышчэньня ягонага: Няхай прывядуць яго да сьвятара,</verse>
				<verse number="3">і сьвятар выйдзе з табару, і калі (сьвятар) сьцьвердзіць, што праказа вылечаная,</verse>
				<verse number="4">загадае, каб за таго, які ачышчаны, узялі дзьве птушкі жывыя, чыстыя, і кедровага дрэва, і кармазыновыя ніткі, і гізоп.</verse>
				<verse number="5">Потым сьвятар загадае забіць адну птушку над гліняным начыньнем, напоў-неным жывою вадой.</verse>
				<verse number="6">Пасьля возьме другую жывую птушку разам з кавалкам дрэва кедровага, з ніткамі кармазыновымі, і гізоп, і ўмочыць іх і жывую птушку ў крыві (птушкі) забітай над жывою вадою,</verse>
				<verse number="7">і папырскае на ачышчанага ад праказы сем разоў, і аб’явіць яго чыстым. А жывую птушку выпусьціць у поле.</verse>
				<verse number="8">Ачышчаны памые адзеньне сваё, абголіць усе валасы на целе, і вымыецца ў вадзе, і будзе чысты. Пасьля ачышчаны ўвойдзе ў табар і будзе жыць сем дзён па-за намётам сваім.</verse>
				<verse number="9">У сёмы дзень абголіць ён усе валасы, вымые адзеньне, абголіць галаву і бараду, і бровы, абмые ўсё цела вадой і будзе чысты.</verse>
				<verse number="10">У восьмы дзень возьме ён двух баранчыкаў без заганы, адну гадавую авечку без заганы і тры дзясятыя часткі эфы пшанічнай мукі, зьмяшанай з алеем, як ахвяру хлебную, і адзін лог алею.</verse>
				<verse number="11">Потым сьвятар, які ачышчае, паставіць чалавека ачышчанага з усім гэтым перад ГОСПАДАМ каля ўваходу ў Намёт Спатканьня.</verse>
				<verse number="12">Пасьля сьвятар возьме аднаго баранчыка і складзе яго ў ахвяру за грэх, поруч лог алею, і прынясе ўсё гэта, патрасаючы перад Госпадам.</verse>
				<verse number="13">Далей заб’е гэтага баранчыка на месцы, на якім забіваюцца ахвяры за грэх і ахвяры цэласпаленьня, на месцы сьвятым, бо ахвяра аднагараджэньня, як і ахвяра за грэх, належыць сьвятару; гэта сьвятая рэч.</verse>
				<verse number="14">І возьме сьвятар кроў ахвяры аднагараджэньня, і памажа ёю верх вуха чалавека ачышчанага, а таксама вялікі палец яго правай рукі і вялікі палец яго правай нагі.</verse>
				<verse number="15">І возьме сьвятар з лога алею і вылье яго на сваю левую далонь.</verse>
				<verse number="16">І памочыць сьвятар палец правай рукі ў алеі, які на яго левай далоні, i пакрапіць пальцам, памочаным у алеі, сем разоў перад ГОСПАДАМ.</verse>
				<verse number="17">Рэштаю алею, што на далоні яго, сьвятар памажа верх правага вуха чалавека, які ачышчаецца, а таксама вялікі палец яго правай рукі і вялікі палец яго правай нагі, над крывёй яго ахвяры аднагараджэньня.</verse>
				<verse number="18">А рэшту алею на далоні яго вылье ён на галаву таго, хто ачышчаецца. Гэтак ачысьціць яго перад ГОСПАДАМ.</verse>
				<verse number="19">Пасьля сьвятар складзе ахвяру за грэх і ачысьціць таго, хто ачышчаецца, ад нячыстасьці яго. Пасьля складзе ахвяру цэласпаленьня,</verse>
				<verse number="20">і складзе гэтую ахвяру на ахвярнiку разам з ахвярай хлебнай. І так сьвятар ачысьціць таго чалавека, і будзе ён чысты.</verse>
				<verse number="21">Калі ж хто бедны ды жыве ў нястачы, то няхай возьме аднаго барана ў ахвяру аднагараджэньня для патрасаньня, каб быць ачышчаным, а таксама дзясятую частку эфы мукі, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, і адзін лог алею,</verse>
				<verse number="22">і два туркі або двое маладых галубкоў, на што будзе здольная рука яго; адну птушку ў ахвяру за грэх, а другую — на цэласпаленьне.</verse>
				<verse number="23">І прынясе іх на восьмы дзень ачышчэньня свайго да сьвятара да ўваходу ў Намёт Спатканьня перад ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="24">Сьвятар возьме ягня за грэх і лог алею ды разам патрасе перад ГОСПАДАМ.</verse>
				<verse number="25">І заб’е барана ў ахвяру за грэх. Пасьля возьме сьвятар кроў ахвяры за грэх і памажа верх правага вуха ачышчанага чалавека, і вялікі палец яго правай рукі, і вялікі палец яго правай нагі.</verse>
				<verse number="26">Далей сьвятар налье алею на сваю левую далонь</verse>
				<verse number="27">і, памачыўшы ў ім палец правай рукі сваёй, пакрапіць сем разоў перад абліччам ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="28">Далей сьвятар памажа алеем, які ў яго на далоні, верх правага вуха таго, хто ачышчаецца, а таксама вялікі палец яго правай рукі і вялікі палец яго правай нагі ў месцы крыві ахвяры аднагараджэньня.</verse>
				<verse number="29">А рэшту алею, што застаўся на левай руцэ яго, вылье сьвятар на галаву таго, хто ачышчаецца, каб перапрасіць за яго ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="30">Пасьля ахвяруе аднаго турка або маладога галубка, якога прынясе рука таго, хто ачышчаецца,</verse>
				<verse number="31">і ахвяруе аднаго за грэх, а другога на цэласпаленьне разам з ахвярай хлебнай, і так ачысьціць яго сьвятар перад ГОСПАДАМ.</verse>
				<verse number="32">Такая вось ахвяра пракажонага, якому не стае [маёмасьці] ў часе ачышчэньня свайго».</verse>
				<verse number="33">І сказаў ГОСПАД Майсею і Аарону:</verse>
				<verse number="34">«Калі ўвойдзеце ў зямлю Ханаан, якую Я дам вам на ўласнасьць, і калі б зьявілася праказа на дамах пасяленьня вашага,</verse>
				<verse number="35">няхай той, чый гэта дом, ідзе і паведаміць сьвятара: “Здаецца мне, што праказа завялася ў доме маім”.</verse>
				<verse number="36">Сьвятар загадае, каб прынялі ўсё з дому, пакуль ён увойдзе ў яго, каб агледзець заразу, каб не запаганіла усяго, што ў доме. І ўвойдзе сьвятар, каб агледзець дом.</verse>
				<verse number="37">І калі ён заўважыць на сьценах яго нібы ямінкі, цьвільлю пакрытыя, і зелянявыя, што ўеліся ў сьцяну,</verse>
				<verse number="38">тады выйдзе з дому да дзьвярэй і адразу зачыніць яго на сем дзён.</verse>
				<verse number="39">У сёмы дзень, вярнуўшыся, агледзіць дом. І калі заўважыць, што язва пашырылася,</verse>
				<verse number="40">загадае тыя камяні заражаныя вырваць ды выкінуць за горад на нячыстае месца.</verse>
				<verse number="41">Дом жа кругом унутры абскрабуць, і абскрэбкі выкінуць на месца нячыстае за горадам.</verse>
				<verse number="42">Пасьля возьмуць іншыя камяні і пакладуць на месца папярэдніх камянёў, ды возьмуць іншую заправу і атынкуюць дом.</verse>
				<verse number="43">Калі ж пляма зноў закрасавала ў доме, хоць вырвалі камяні, а дом абскрэблі і атынкавалі,</verse>
				<verse number="44">дык прыйдзе сьвятар і агледзіць яго. І калі сьцьвердзіць, што зараза ў доме пашырылася, значыць, гэта ліхая праказа, і дом нячысты.</verse>
				<verse number="45">Тады дом гэты адразу разьбяруць, а камяні, і дрэва, і ўвесь попел дому таго выкінуць за горад у нячыстае месца.</verse>
				<verse number="46">Калі б хто ўвайшоў у дом, калі ён зачынены, будзе ён нячысты да вечара,</verse>
				<verse number="47">а калі б хто спаў у ім або еў штосьці, няхай памые адзеньне сваё.</verse>
				<verse number="48">Калі вось сьвятар прыйдзе, і агледзіць яго, і сьцьвердзіць, што зараза не пашырылася ў гэтым доме па атынкаваньні, дык прызнае гэты дом чыстым, бо зараза была вылекавана.</verse>
				<verse number="49">Каб ачысьціць дом, сьвятар возьме дзьве птушкі, кавалак дрэва кедровага, ніткі кармазыновыя і гізоп.</verse>
				<verse number="50">І заб’е адну птушку над пасудзінай глінянай над жывою вадою.</verse>
				<verse number="51">Пасьля возьме кедровага дрэва, гізоп, ніткі кармазыновыя і жывую птушку, памочыць іх у крыві забітай птушкі і ў жывой вадзе, i пакрапіць сем разоў дом.</verse>
				<verse number="52">Такім чынам ачысьціць крывёй птушкі, і вадой жывой, і дрэвам кедровым, і ніткамі кармазыновымі, і гізопам.</verse>
				<verse number="53">А жывую птушку пусьціць за горадам на полі. Такім чынам ачысьціць дом, і ён будзе чыстым.</verse>
				<verse number="54">Гэта закон адносна ўсякай заразы, праказы і паршывасьці,</verse>
				<verse number="55">праказы адзеньня і дому,</verse>
				<verse number="56">пухліны, скулаў і белых плямаў,</verse>
				<verse number="57">каб навучыць, калі што чыстае, а калі нячыстае. Гэта закон адносна праказы».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="15">
				<verse number="1">І сказаў ГОСПАД Майсею і Аарону:</verse>
				<verse number="2">«Аб’явіце сынам Ізраіля і скажыце ім: Мужчына, які мае выцёкі, будзе нячысты.</verse>
				<verse number="3">Нячыстасьць яго палягае на тым, што ці цела яго дапускае выцёк, ці затрымоўвае яго, і гэта нячыстасьць ягоная.</verse>
				<verse number="4">Кожны ложак, на якім ляжаў той, хто мае выцёкі, будзе нячысты, а таксама ўсё, дзе ён сядзеў.</verse>
				<verse number="5">Кожны, хто дакранецца яго ложка, няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.</verse>
				<verse number="6">Той, хто сеў на рэчы, на якіх сядзеў той, хто мае выцёкі, няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.</verse>
				<verse number="7">Той, хто дакранецца цела чалавека, які мае выцёкі, няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.</verse>
				<verse number="8">Калі той, хто мае выцёкі, плюне на чалавека чыстага, той няхай вымые адзеньне сваё, памыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.</verse>
				<verse number="9">Кожнае сядло, на якім сядзеў чалавек, што мае выцёкі, будзе нячыстае.</verse>
				<verse number="10">Кожны, хто дакранецца чаго-колечы, што той, хто мае выцёкі, меў пад сабою, будзе нячысты аж да вечара. Кожны, хто пераносіць такія рэчы, няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.</verse>
				<verse number="11">Таксама кожны, да каго дакранецца той, хто мае выцёкі, не памыўшы перш рукі ў вадзе, няхай вымые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.</verse>
				<verse number="12">Кожны посуд гліняны, да якога дакранаецца той, хто мае выцёкі, няхай будзе пабіты, а кожны пасуд драўляны няхай будзе вымыты вадой.</verse>
				<verse number="13">Калі той, хто мае выцёкі, паздаравее ад выцёкаў, тады няхай адлічыць сем дзён на ачышчэньне сваё, і, памыўшы адзеньне сваё і цела сваё ў жывой вадзе, будзе чысты.</verse>
				<verse number="14">У восьмы дзень возьме двух туркоў або маладых галубкоў, і пойдзе перад аблічча ГОСПАДА да ўваходу ў Намёт Спатканьня, і аддасьць іх сьвятару.</verse>
				<verse number="15">Сьвятар складзе іх у ахвяру: аднаго — у ахвяру за грэх, другога — у ахвяру цэласпаленьня, і такім чынам ачысьціць яго сьвятар перад ГОСПАДАМ ад выцёкаў яго.</verse>
				<verse number="16">Калі ў каго выльецца насеньне, то ён няхай абмые вадою ўсё цела сваё, і будзе нячысты да вечара.</verse>
				<verse number="17">І ўсякае адзеньне, і ўсякую скуру, на якую выльецца насеньне, трэба вымыць вадою, і яны будуць нячыстыя да вечара.</verse>
				<verse number="18">Калі мужчына ляжа з жанчынаю, і ў яго выльецца насеньне, няхай абодва абмыюцца вадою, і будуць нячыстыя да вечара.</verse>
				<verse number="19">Калі жанчына мае месячніцу, значыць, цячэньне крыві з цела свайго, то няхай яна адасобніцца на сем дзён. Кожны, хто яе дакранецца, будзе нячысты да вечара,</verse>
				<verse number="20">ды ўсё, на чым яна ляжала або сядзела ў дні адасабленьня, лічыцца нячыстым.</verse>
				<verse number="21">Хто дакранецца ложка ейнага, няхай памые адзеньне сваё і сам абмыецца вадою, і будзе нячысты да вечара.</verse>
				<verse number="22">Кожны, хто дакранецца рэчаў, на якіх яна сядзела, няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.</verse>
				<verse number="23">Калі хто дакранецца чагосьці, што ляжала на ложку яе, або рэчаў, на якіх яна сядзела, будзе нячысты да вечара.</verse>
				<verse number="24">Калі які мужчына ляжа тады з ёю, то нячыстасьць ейная пераходзіць на яго, і ён будзе нячысты сем дзён. Кожны ложак, на якім ён ляжаў, будзе нячысты.</verse>
				<verse number="25">Калі жанчына церпіць цячэньне крыві многія дні ды ня ў час месячніцы, або калі пасьля месячніцы кроў не спыняецца і цячэ, тады яна, як доўга будзе мець гэтую хваробу, будзе нячыстая як падчас месячніцы.</verse>
				<verse number="26">Кожны ложак, на якім будзе спаць яна падчас хваробы сваёй, і рэчы, на якіх будзе сядзець, будуць нячыстымі, як нячыстыя падчас месячніцы яе.</verse>
				<verse number="27">Хто дакранецца іх, занячысьціцца, дык няхай памые адзеньне сваё вадою і сам вымыецца ў вадзе, i будзе нячысты да вечара.</verse>
				<verse number="28">Калі кроў затрымаецца і спыніцца цячы, няхай адлічыць яна сем дзён, і потым будзе чыстая.</verse>
				<verse number="29">У восьмы дзень возьме яна за сябе двух туркоў або двух маладых галубкоў і прынясе сьвятару да ўваходу ў Намёт Спатканьня.</verse>
				<verse number="30">Сьвятар складзе аднаго ў ахвяру за грэх, а другога — на цэласпаленьне. Гэта ачысьціць яе перад ГОСПАДАМ ад цячэньня нячыстасьці яе.</verse>
				<verse number="31">Дык вучыце сыноў Ізраіля, каб высьцерагаліся нячыстасьці і каб не памерлі ў нячыстасьці сваёй, паганячы дом Мой, які ёсьць паміж іх.</verse>
				<verse number="32">Гэта закон адносна таго, хто мае выцёкі насеньня і стаецца нячыстым,</verse>
				<verse number="33">а таксама жанчыны, якая мае месячніцу, ды агулам мужчыны і жанчыны, якія маюць выцёкі, таксама мужчыны, які ляжа з жанчынай нячыстай».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="16">
				<verse number="1">І сказаў ГОСПАД Майсею па сьмерці двух сыноў Аарона, калі яны прыйшлі перад аблічча ГОСПАДА і былі забітыя,</verse>
				<verse number="2">і загадаў яму: «Скажы Аарону, брату твайму, каб ня ў кожны час ён уваходзіў у Месца Найсьвяцейшае за заслону перад накрыўкай, якая на Каўчэгу, каб ён не памёр, калі Я буду аб’яўляцца ў воблаку над накрыўкай.</verse>
				<verse number="3">Вось такім спосабам будзе ён уваходзіць у Месца Найсьвяцейше — узяўшы маладое цяля ў ахвяру за грэх і барана ў ахвяру цэласпаленьня.</verse>
				<verse number="4">І няхай адзенецца ён у шату сваю льняную, у споднія льняныя, перапаяшацца паясом ільняным, а на галаву ўскладзе льняны кідар — гэта сьвятыя шаты. Няхай абмые цела сваё вадою і апране іх.</verse>
				<verse number="5">Ад супольнасьці сыноў Ізраіля возьме двух казлоў: аднаго — у ахвяру за грэх, а другога — у ахвяру цэласпаленьня.</verse>
				<verse number="6">Потым Аарон прывядзе цяля ў ахвяру за грэх за сябе і ачысьціць сябе і дом свой.</verse>
				<verse number="7">І возьме двух казлоў, і паставіць іх перад ГОСПАДАМ перад уваходам у Намёт Спатканьня.</verse>
				<verse number="8">Пасьля кіне Аарон жэрабя на гэтых казлоў: адно жэрабя — для ГОСПАДА, а другое жэрабя — для Азазэля.</verse>
				<verse number="9">Потым Аарон прывядзе таго казла, на якога выпала жэрабя для ГОСПАДА, і складзе яго ў ахвяру за грэх,</verse>
				<verse number="10">а казла, на якога выпала жэрабя для Азазэля, паставіць жывога перад ГОСПАДАМ, каб выканаць ачышчэньне і каб выгнаць яго для Азазэля ў пустыню.</verse>
				<verse number="11">Потым Аарон прывядзе цяля ў ахвяру за грэх за сябе і на перамаленьне за сябе і за свой дом, і заб’е цяля ў ахвяру за грэх за сябе.</verse>
				<verse number="12">Пасьля возьме поўную кадзільніцу напаленых вуглёў з ахвярнiка, які перад ГОСПАДАМ, і поўныя жмені пахкага тоўчанага кадзіла і занясе за заслону;</verse>
				<verse number="13">і кіне кадзіла на агонь перад ГОСПАДАМ. Воблака кадзіла закрые накрыўку, якая над Каўчэгам Сьведчаньня, і так не памрэ.</verse>
				<verse number="14">Далей возьме крыві цяляці і пакрапіць пальцам сваім перад накрыўкай з усходу. Сем разоў пакрапіць перад накрыўкай пальцам, змочаным у крыві.</verse>
				<verse number="15">Потым заб’е казла за грэх народу, і ўнясе кроў яго за заслону, і зробіць з крывёй яго тое самае, што зрабіў з крывёй цяляці, і пакрапіць ёю накрыўку зьверху і сьпераду,</verse>
				<verse number="16">і ачысьціць Месца Сьвятое ад нячыстасьці сыноў Ізраіля i ад злачынстваў іх паводле ўсіх грахоў іхніх. Гэтак сама зробіць ён з Намётам Спатканьня, які знаходзіцца ў іх сярод нячыстасьці іхняй.</verse>
				<verse number="17">Ніводзін чалавек не павінен быць у Намёце Спатканьня ад хвіліны, калі Аарон увойдзе, каб выканаць ачышчэньне ў Месцы Найсьвяцейшым, аж пакуль ён ня выйдзе. Вось так ачысьціць ён сябе, дом свой ды ўсю супольнасьць Ізраіля.</verse>
				<verse number="18">Потым выйдзе да ахвярнiка, які перад ГОСПАДАМ, і ачысьціць яго. Возьме крыві бычка і крыві казла і памажа ёю рагі ахвярнiка з усіх бакоў,</verse>
				<verse number="19">і пакрапіць сем разоў яго пальцам, умочаным у крыві. Такім чынам ачысьціць яго ад нячыстасьці сыноў Ізраіля і асьвяціць яго.</verse>
				<verse number="20">Калі ўжо скончыць ачышчэньне Месца Сьвятога, Намёту Спатканьня і ахвярнiка, тады прывядзе жывога казла.</verse>
				<verse number="21">І ўскладзе Аарон абедзьве рукі на галаву жывога казла, і выкажа над ім усе правіны сыноў Ізраіля, усе злачынствы іхнія ды ўсе грахі іхнія, узложыць іх на галаву казла і выганіць яго праз прызначанага чалавека ў пустыню.</verse>
				<verse number="22">Такім спосабам казёл забярэ з сабой усе правіны іхнія ў зямлю бязьлюдную, і выганіць ён казла ў пустыню.</verse>
				<verse number="23">Тады Аарон увойдзе ў Намёт Спатканьня, здыме шаты льняныя, якія надзеў, уваходзячы ў Месца Сьвятое, ды пакладзе іх там.</verse>
				<verse number="24">І абмые цела вадою ў сьвятым месцы, ускладзе шаты, і выйдзе, і складзе ахвяру цэласпаленьня за сябе і за народ, і ачысьціць сябе і народ.</verse>
				<verse number="25">Таксама тлушч ахвяры за грэх спаліць на ахвярнiку.</verse>
				<verse number="26">А чалавек, які выгнаў казла для Азазэля, памые адзеньне, абмые цела вадою, а потым вернецца ў табар.</verse>
				<verse number="27">А бычка за грэх і казла за грэх, кроў якіх унесена была для ачышчэньня Месца Сьвятога, вынясуць за табар і спаляць разам са скураю, мясам і нячыстасьцю іхняй.</verse>
				<verse number="28">Той, хто спаліць іх, вымые адзеньне сваё і абмые цела сваё вадою, а пасьля вернецца ў табар.</verse>
				<verse number="29">Гэта будзе вам вечнай пастановай: у сёмы месяц, у дзясяты дзень месяца, прыгнятайце душы вашыя пакутаю, не выконвайце ніякай працы ані тутэйшы, ані прыбылец, які паселіцца паміж вамі.</verse>
				<verse number="30">У той дзень будзе перамаленьне вашае дзеля ачышчэньня ад усіх грахоў вашых, каб былі вы чыстымі перад абліччам ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="31">Гэта для вас субота супачынку, прыгнятайце душы вашыя пакутаю. Гэта пастанова вечная.</verse>
				<verse number="32">Ачышчаць будзе сьвятар, які быў памазаны і пасьвячаны на сьвятарства на месца бацькі свайго. І ўскладзе ён на сябе льняныя шаты, адзеньне сьвятое,</verse>
				<verse number="33">і ачысьціць Месца Найсьвяцейшае і Намёт Спатканьня, ахвярнiк, а таксама сьвятароў і ўвесь народ супольнасьці.</verse>
				<verse number="34">Гэта будзе для вас пастанова вечная, каб раз у год ачышчаць сыноў Ізраіля ад усіх грахоў іхніх». І зрабіў ён, як загадаў ГОСПАД Майсею.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="17">
				<verse number="1">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="2">«Абвясьці Аарону, і сынам яго, і ўсім сынам Ізраіля і скажы ім: “Такі вось загад даў ГОСПАД:</verse>
				<verse number="3">Калі хто з дому Ізраэля заб’е бычка, або авечку, або казу ў межах табару або па-за табарам</verse>
				<verse number="4">і не прынясе іх да ўваходу ў Намёт Спатканьня ў ахвяру ГОСПАДУ перад сялібай ГОСПАДА, будзе вінен крыві. Ён праліў кроў і будзе вынішчаны спасярод народу свайго.</verse>
				<verse number="5">Дзеля таго сыны Ізраэля будуць прыводзіць ахвяры свае, якія дасюль складалі ў полі, да ГОСПАДА да ўваходу ў Намёт Спатканьня, да сьвятара, і будуць складаць іх як ахвяры мірныя для ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="6">І пакрапіць сьвятар крывёй ахвярнiк ГОСПАДА пры ўваходзе ў Намёт Спатканьня, а тлушч спаліць на мілы пах ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="7">Ужо ня будуць складаць ахвяраў дэманам, з якімі распусьнічалі. Гэта будзе ім пастанова вечная для пакаленьняў іхніх”.</verse>
				<verse number="8">Далей скажаш ім: “Калі хто з дому Ізраіля або з прыбыльцаў, якія жывуць сярод вас, складае ахвяру цэласпаленьня або іншую</verse>
				<verse number="9">і не прывядзе яе да ўваходу ў Намёт Спатканьня, каб ахвяраваць ГОСПАДУ, то будзе чалавек той выключаны з народу свайго.</verse>
				<verse number="10">Калі хто з дому Ізраіля або спасярод прыбыльцаў, якія пражываюць сярод вас, еў бы кроў, Я скірую аблічча Маё супраць такога чалавека ды вынішчу яго спаміж народу яго.</verse>
				<verse number="11">Бо жыцьцё цела ў крыві, і Я даў яе вам, каб на ахвярнiку ачышчалі ёю душы вашыя, бо кроў гэтая ачышчае душу.</verse>
				<verse number="12">Дзеля таго даў Я загад сынам Ізраіля: Ніхто з вас ня будзе спажываць крыві. Таксама і прыбылец, які пасяліўся сярод вас, ня будзе спажываць крыві.</verse>
				<verse number="13">Калі хто з сыноў Ізраіля або з прыбыльцаў, якія пасяліліся сярод вас, зловіць дзікага зьвяра або птушку, якіх можна есьці, няхай вылье з іх кроў і закрые яе зямлёю.</verse>
				<verse number="14">Бо жыцьцё кожнага цела ў крыві ягонай; таму даў Я загад сынам Ізраіля: Не спажывайце крыві ніводнага цела, бо душа кожнага цела ў крыві ягонай. Кожны, хто будзе спажываць яе, загіне.</verse>
				<verse number="15">Кожны тутэйшы або прыбылец, які еў бы мяса падліны або разарванае жывёлы, няхай памые адзеньне і вымыецца ў вадзе, i будзе ён нячысты да вечара, а пасьля станецца чыстым.</verse>
				<verse number="16">Калі ж хто не памые адзеньня ані цела свайго, будзе насіць правіну сваю”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="18">
				<verse number="1">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="2">«Вучы сыноў Ізраіля і кажы ім: “Я — ГОСПАД, Бог ваш.</verse>
				<verse number="3">Не рабіце паводле звычаю зямлі Эгіпецкай, у якой вы жылі. Таго, што робяць у зямлі Ханаан, у якую Я ўвяду вас, не рабіце і не хадзіце паводле звычаяў іхніх.</verse>
				<verse number="4">Будзеце спаўняць закон Мой і прыказаньні Мае, i хадзіць паводле іх. Я — ГОСПАД, Бог ваш.</verse>
				<verse number="5">Захоўвайце пастановы Мае і закон Мой. Спаўняючы іх, чалавек будзе жыць дзякуючы ім. Я — ГОСПАД!</verse>
				<verse number="6">Ніхто ня можа набліжацца да сваяка, каб адкрыць голасьць ягоную. Я — ГОСПАД.</verse>
				<verse number="7">Не адкрывай голасьці бацькі і маткі тваёй, бо гэта — маці твая, не адкрывай голасьць ейную.</verse>
				<verse number="8">Не адкрывай голасьці жонкі бацькі твайго, бо гэта голасьць бацькі твайго.</verse>
				<verse number="9">Не адкрывай голасьці сястры тваёй, дачкі бацькі твайго або дачкі маці тваёй, нягледзячы на тое, ці яна нарадзілася ў доме, ці па-за домам. Не адкрывай голасьці іх.</verse>
				<verse number="10">Не адкрывай голасьці дачкі сына твайго або дачкі дачкі тваёй, бо гэта голасьць твая.</verse>
				<verse number="11">Не адкрывай голасьці дачкі жонкі бацькі твайго, народжанай ад бацькі твайго; гэта сястра твая, не адкрывай голасьці яе.</verse>
				<verse number="12">Не адкрывай голасьці сястры бацькі твайго, бо яна сваячка бацькі твайго.</verse>
				<verse number="13">Не набліжайся да сястры маці тваёй, бо яна сваячка маці тваёй.</verse>
				<verse number="14">Не адкрывай голасьці брата бацькі твайго, ня ўваходзь да жонкі ягонай, бо гэта цётка твая.</verse>
				<verse number="15">Не адкрывай голасьці нявесткі тваёй, бо яна жонка сына твайго, не набліжайся да яе.</verse>
				<verse number="16">Не адкрывай голасьці братавай тваёй, бо гэта голасьць брата твайго.</verse>
				<verse number="17">Не адкрывай голасьці жанчыны і дачкі яе. Не бяры дачкі сына ейнага ані дачкі ейнай дачкі, каб адкрыць голасьць яе, бо яны — цела яе. Гэта беззаконьне.</verse>
				<verse number="18">Не бяры жанчыны разам з сястрой яе, каб не зрабіць яе суперніцай, каб адкрыць голасьць яе за жыцьця гэтае.</verse>
				<verse number="19">Не набліжайся да жанчыны ў час месячніцы, каб адкрыць голасьць яе.</verse>
				<verse number="20">Не ўваходзь да жонкі бліжняга твайго, выліваючы насеньне; праз гэта станешся ты нячысты.</verse>
				<verse number="21">Не аддавай дзіцяці твайго на ахвяру Малоху, каб не спаганіць імя Бога твайго. Я — ГОСПАД.</verse>
				<verse number="22">Не набліжайся да мужчыны так, як ляжаць з жанчынаю. Гэта агіда.</verse>
				<verse number="23">Не лажыся ні з якою жывёлаю, бо праз гэта станешся нячысты. Таксама і жанчына ня будзе лажыцца з жывёлай, бо гэта злачынства.</verse>
				<verse number="24">Не паганьцеся ўсім гэтым, як апаганілі сябе ўсе народы, якія Я выганю перад вамі,</verse>
				<verse number="25">ды каторымі была спракуджана зямля, злачынствы якой Я пакараў, і выкінула яна з сябе жыхароў сваіх.</verse>
				<verse number="26">Дык вы пільнуйцеся пастановаў Маіх і законаў Маіх, і не дапускайцеся ўсіх гэтых брыдотаў, ані тутэйшыя, ані прыбыльцы, якія жывуць сярод вас,</verse>
				<verse number="27">бо ўсіх гэтых брыдотаў дапускаліся жыхары зямлі, якія былі перад вамі і якія апаганілі яе.</verse>
				<verse number="28">Дык сьцеражыцеся, каб і вас гэтая зямля ня выкінула, калі будзеце яе паганіць, як яна выкінула з сябе народ, які быў перад вамі.</verse>
				<verse number="29">Бо кожны чалавек, які б дапускаўся адной з гэтых брыдотаў, будзе вынішчаны спасярод народу свайго.</verse>
				<verse number="30">Трымайцеся прыказаньняў Маіх. Не дапускайцеся брыдотных звычаяў, як дапускаліся тыя, што былі перад вамі, і не паганьцеся імі. Я — ГОСПАД, Бог ваш”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="19">
				<verse number="1">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="2">«Гавары ўсёй супольнасьці сыноў Ізраіля і кажы ім: Будзьце сьвятымі, бо сьвяты Я, ГОСПАД, Бог ваш.</verse>
				<verse number="3">Няхай кожны паважае маці сваю і бацьку свайго. Сьвяткуйце суботы Мае. Я — ГОСПАД, Бог ваш!</verse>
				<verse number="4">Не зьвяртайцеся да ідалаў і не вылівайце сабе багоў з мэталю. Я — ГОСПАД, Бог ваш!</verse>
				<verse number="5">Калі будзеце складаць ГОСПАДУ ахвяру мірную, дык складайце так, каб была яна Яму прыемнай.</verse>
				<verse number="6">Будзеце есьці яе ў сам дзень ахвяры вашай ды ў наступны дзень. Тое, што застанецца на трэйці дзень, будзе спалена агнём.</verse>
				<verse number="7">Калі хто гэта будзе есьці на трэйці дзень, паганым гэта будзе і ня будзе прыемным (Госпаду).</verse>
				<verse number="8">Хто будзе яе есьці, правініцца, бо спаганіў сьвятасьць ГОСПАДА, i зьнішчана будзе душа тая спасярод народу свайго.</verse>
				<verse number="9">Калі будзеце жаць збожжа зямлі вашай, не выжынай аж да канца поля ды не зьбірай каласоў, што засталіся.</verse>
				<verse number="10">Не абірай вінаградніка твайго да рэшты і ягадаў, што пападалі ў вінаградніку, не падбірай; пакінь гэта бедным і прыбыльцам. Я — ГОСПАД, Бог ваш!</verse>
				<verse number="11">Не крадзіце і не хлусіце. Не ашуквайце адзін аднаго.</verse>
				<verse number="12">Не прысягайце на імя Маё, і не зьневажай імя Бога твайго. Я — ГОСПАД!</verse>
				<verse number="13">Не прыгнятай бліжняга твайго і ня крыўдзі яго. І няхай не застаецца ў цябе плата найміта аж да раніцы.</verse>
				<verse number="14">Не праклінай глухога ды перад сьляпым не кладзі перашкоды, але бойся Бога твайго. Я — ГОСПАД!</verse>
				<verse number="15">Не дапускайцеся несправядлівасьці на судзе. Не пагарджай бедным i не патурай багатаму. Справядліва судзі бліжняга твайго.</verse>
				<verse number="16">Ня будзь паклёпнікам і пляткаром у народзе сваім. Не цікуй на кроў бліжняга твайго. Я — ГОСПАД!</verse>
				<verse number="17">Ня мей у сэрцы тваім нянавісьці да брата твайго; дакарай яго і ня будзеш мець грэху з прычыны яго.</verse>
				<verse number="18">Ня помсьці ды ня гневайся на сыноў народу твайго. Любі бліжняга свайго як самога сябе. Я — ГОСПАД!</verse>
				<verse number="19">Спаўняй законы Мае. Жывёлы тваёй не лучы з жывёлай другой пароды; поля твайго не засявай двума гатункамі насеньня. Не апранай адзеньня з двух матэрыялаў.</verse>
				<verse number="20">Калі хто ўвойдзе да жанчыны, выліваючы насеньне, а яна ёсьць нявольніцай, прызначанай для іншага мужа, але яшчэ ня выкуплена і не надзелена свабодай, абодва будуць пакараныя, але не карай сьмерцю, бо не была яна свабоднай.</verse>
				<verse number="21">Дзеля таго складзе ён ахвяру ГОСПАДУ каля ўваходу ў Намёт Спатканьня за грэх свой, барана ў ахвяру аднагараджэньня.</verse>
				<verse number="22">І ачысьціць яго сьвятар бараном ахвяры аднагараджэньня ад грэху ягонага перад ГОСПАДАМ, і будзе адпушчаны яму грэх, якім саграшыў.</verse>
				<verse number="23">Калі прыйдзеце вы ў зямлю і пасадзіце дрэвы пладовыя ўсякіх гатункаў, будзеце ўважаць іхнія плады за неабрэзаныя; тры гады будуць яны для вас нячыстыя як неабрэзаныя, і нельга іх есьці.</verse>
				<verse number="24">У чацьвёртым годзе ўсе іхнія плады будуць пасьвечаны як дар для ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="25">У пяты год будзеце есьці плады іхнія, каб павялічыўся для вас ураджай з іх. Я — ГОСПАД, Бог ваш!</verse>
				<verse number="26">Ня ешце нічога з крывёй. Не варажыце і не займайцеся чарамі.</verse>
				<verse number="27">Не стрыжы валасоў кругом галавы, і не калеч край барады сваёй.</verse>
				<verse number="28">Не рабіце нарэзы на целе вашым на знак жалобы па памерлых ды не накалывайце [надпісы] на скуры. Я — ГОСПАД!</verse>
				<verse number="29">Не выдавай на ганьбу дачку тваю, робячы з яе распусьніцу, каб не апаганілася зямля і не напоўнілася распустай.</verse>
				<verse number="30">Сьвяткуйце суботы Мае і паважайце сьвятое месца Маё. Я — ГОСПАД!</verse>
				<verse number="31">Не зьвяртайцеся да тых, што выклікаюць духі памерлых, ані да варажбітоў, каб у іх раіцца, каб праз іх не апаганіліся. Я — ГОСПАД, Бог ваш!</verse>
				<verse number="32">Перад сівой галавой устань, і шануй старога ды бойся Бога твайго. Я — ГОСПАД.</verse>
				<verse number="33">Калі ў зямлі вашай паселіцца чужынец, ня крыўдзі яго,</verse>
				<verse number="34">але няхай будзе ён пасярод вас як тутэйшы, і любі яго як самога сябе, бо і вы былі чужынцамі ў зямлі Эгіпецкай. Я — ГОСПАД, Бог ваш!</verse>
				<verse number="35">Не дапускайцеся несправядлівасьці на судзе, у меры ды ў вагах.</verse>
				<verse number="36">Будзеце мець вагі справядлівыя, справядлівую эфу i справядлівы гін. Я — ГОСПАД, Бог ваш, Які вывеў вас з зямлі Эгіпецкай.</verse>
				<verse number="37">І вы будзеце захоўваць усе прыказаньні Мае і ўсе пастановы Мае, і выконваць іх. Я — ГОСПАД».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="20">
				<verse number="1">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="2">«Кажы сынам Ізраіля: Хто спасярод Ізраіля або спасярод прыбыльцаў, якія пасяліліся ў Ізраілі, дасьць адно са сваіх дзяцей Малоху, будзе пакараны сьмерцю; землякі ягоныя ўкамянуюць яго.</verse>
				<verse number="3">І Я Сам зьвярну аблічча Маё супраць яго, і выкараню яго спаміж народу яго за тое, што ён даў патомства сваё Малоху, спаганіў сьвятыню Маю i зьняважыў сьвятое імя Маё.</verse>
				<verse number="4">Калі землякі ягоныя закрыюць вочы свае на такога чалавека, які аддаў адно з дзяцей сваіх Малоху, ды не заб’юць яго,</verse>
				<verse number="5">то Я Сам зьвярну аблічча Маё супраць такога чалавека і супраць сям’і ягонай, i выкараню яго спасярод народу яго, а таксама усіх тых, якія насьлядуюць яго, якія распусьнічаюць з Малохам.</verse>
				<verse number="6">Таксама супраць кожнага, хто зьвернецца да тых, што выклікаюць духі памерлых, або да варажбітоў, каб распусьнічаць з імі, Я зьвярну аблічча Маё, і выкараню яго спаміж народу яго.</verse>
				<verse number="7">Дык асьвяціцеся і будзьце сьвятыя, бо Я — ГОСПАД, Бог ваш!</verse>
				<verse number="8">Захоўвайце прыказаньні Мае і выпаўняйце іх. Я — ГОСПАД, Які асьвячае вас!</verse>
				<verse number="9">Хто праклінае бацьку свайго і маці сваю, будзе пакараны сьмерцю; хто праклінаў бацьку або маці, той сьцягнуў сьмерць на сябе.</verse>
				<verse number="10">Калі хто будзе чужаложыць з чужою жонкай, будзе пакараны сьмерцю і чужаложнік, і чужаложніца.</verse>
				<verse number="11">Хто ляжа з жонкаю бацькі свайго, той адкрывае голасьць бацькі свайго; будуць пакараны сьмерцю абое, яны самі гэтую сьмерць сьцягнуць на сябе.</verse>
				<verse number="12">Хто ляжа з нявесткай, будзе разам з ёю пакараны сьмерцю. Яны дапусьціліся брыдоты, і самі гэтую сьмерць сьцягнулі на сябе.</verse>
				<verse number="13">Хто ляжа з мужчынам так, як з жанчынай, дапускаецца брыдоты. Абодва будуць пакараныя сьмерцю; яны самі на сябе гэтую сьмерць сьцягнулі.</verse>
				<verse number="14">Калі хто бярэ за жонку жанчыну і яе маці, дапускаецца распусты; ён і яна будуць спалены ў агні, каб не было распусты сярод вас.</verse>
				<verse number="15">Хто ляжа з жывёлай, выліваючы насеньне, будзе пакараны сьмерцю. Жывёлу таксама трэба забіць.</verse>
				<verse number="16">Калі жанчына наблізіцца да якой жывёлы, каб з ёй легчы, заб’еш жанчыну і жывёлу. Абое будуць пакараныя сьмерцю; самі гэтую сьмерць на сябе сьцягнулі.</verse>
				<verse number="17">Калі хто возьме сваю сястру, дачку бацькі свайго або мац сваёй, і будзе аглядаць яе голасьць, а яна будзе аглядаць яго голасьць, гэта сорам; няхай будуць забітыя перад народам сваім; дзеля таго, што ён адкрыў голасьць сястры сваёй, грэху дапусьціўся ён.</verse>
				<verse number="18">Калі хто ляжа з жанчынай у час месячніцы і адкрые голасьць яе, то ён адкрывае крыніцу крыві яе, і яна таксама адкрывае крыніцу крыві сваёй; абодва вынішчаны будуць спасярод народу свайго.</verse>
				<verse number="19">Не адкрывай голасьці сястры маці тваёй або сястры бацькі твайго, бо гэта было б тое самае, што адкрыць уласнае цела. Грэх свой яны панясуць самі.</verse>
				<verse number="20">Хто ляжа з цёткай сваёй, той адкрывае голасьць дзядзькі свайго. Самі яны панясуць грэх свой, памруць бязьдзетныя.</verse>
				<verse number="21">Хто бярэ жонку брата свайго, гэта паскудства. Адкрыў ён голасьць брата свайго, будуць яны бязьдзетныя.</verse>
				<verse number="22">Захоўвайце ўсе пастановы Мае i ўсе законы Мае і выконвайце іх, каб ня выкінула вас зямля, у якую Я ўвяду вас, каб вы там жылі.</verse>
				<verse number="23">Не рабіце паводле звычаяў народу, які Я выганю перад вамі. Бо ўсяго гэтага дапускаліся яны, і таму сталіся для Мяне брыдкімі.</verse>
				<verse number="24">Вось жа сказаў Я вам: Вы возьмеце зямлю іхнюю, Я дам яе вам на ўласнасьць, зямлю, якая ацякае малаком і мёдам. Я — ГОСПАД, Бог ваш, Які аддзяліў вас ад іншых народаў.</verse>
				<verse number="25">Дык адрозьнівайце жывёлу чыстую ад нячыстай і птушку чыстую ад нячыстай, каб не апаганілі вы душаў вашых жывёлай, і птушкамі, ды ўсім другім, што рухаецца па зямлі, і што Я вылучыў вам як нячыстае.</verse>
				<verse number="26">Будзьце перада Мною сьвятымі, бо сьвяты Я, ГОСПАД, Які аддзяліў вас ад другіх народаў, каб вы былі Маімі.</verse>
				<verse number="27">Мужчына або жанчына, калі будуць яны выклікаць духаў памерлых або варажыць, будуць пакараныя сьмерцю. Укамянуеце іх; яны самі заслужыліся на такую сьмерць».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="21">
				<verse number="1">І сказаў ГОСПАД Майсею: «Гавары сьвятарам, сынам Аарона, і кажы ім: Хай не занечышчаецца сьвятар, дакранаючыся памёршага з народу свайго.</verse>
				<verse number="2">Хіба толькі да блізкіх сваякоў, да бацькі і маці, сына і дачкі, а таксама брата свайго</verse>
				<verse number="3">і сястры сваёй, дзяўчыны, што жыве пры ім незамужняя, можна яму дакранацца і не занячысьціць сябе.</verse>
				<verse number="4">І няхай не занячысьціць сябе сьвятар з прычыны сваякоў жонкі сваёй, бо было б гэта зьнявагаю.</verse>
				<verse number="5">Не павінны яны стрыгчы галавы і скраяў барады, i на целе сваім ня будуць рабіць нарэзаў.</verse>
				<verse number="6">Сьвятымі будуць яны перад Богам сваім і ня будуць паганіць імя Ягонае, бо яны складаюць ахвяры цэласпаленьня ГОСПАДУ і ахвяры хлебныя, таму мусяць яны быць сьвятымі.</verse>
				<verse number="7">Ня возьмуць яны за жонку распусьніцы або зьняслаўленай; ня возьмуць жанчыны, выгнанай мужам, бо сьвятар пасьвечаны Богу.</verse>
				<verse number="8">Будзеш уважаць яго за сьвятара, бо ён складае хлеб Богу твайму. Дык няхай будзе ён сьвяты для цябе, бо сьвяты Я, ГОСПАД, Які асьвячае вас.</verse>
				<verse number="9">Калі дачка сьвятара паганіць сябе распустаю і няславіць імя бацькі свайго, будзе яна спалена ў агні.</verse>
				<verse number="10">Найвышэйшы сьвятар паміж братоў сваіх, галава якога была памазана алеем, рукі якога пасьвечаныя ў сьвятарства ды які адзеты ў шаты сьвятыя, ня будзе распускаць валасоў сваіх і разьдзіраць шатаў,</verse>
				<verse number="11">і ня будзе ён набліжацца да ніводнага памёршага, ня можа занячысьціцца нават з прычыны бацькі свайго і маці.</verse>
				<verse number="12">Ня будзе ён выходзіць са сьвятыні і не апаганіць сьвятога месца ГОСПАДАВАГА, бо ён памазаны алеем памазаньня для Бога свайго. Я — ГОСПАД.</verse>
				<verse number="13">За жонку возьме ён толькі дзяўчыну.</verse>
				<verse number="14">Ня возьме за жонку ані ўдавы, ані разьведзенай, ані зьняслаўленай, ані распусьніцы, ніводнай з такіх ня возьме, але возьме дзяўчыну спасярод сваякоў сваіх.</verse>
				<verse number="15">І не зьняславіць ён насеньня свайго сярод сваякоў сваіх, бо Я — ГОСПАД, Які асьвячаю яго».</verse>
				<verse number="16">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="17">«Скажы Аарону: Ніхто з патомства твайго ў-ва ўсе пакаленьні іх, у якога на целе будзе загана, не павінен прыступаць, каб складаць ахвяру Бога свайго.</verse>
				<verse number="18">Ніхто, у каго на целе недахоп, не павінен прыступаць, ані сьляпы, ані кульгавы, ані той, хто мае скалечаны твар,</verse>
				<verse number="19">ані хто мае зламаную нагу або зламаную руку,</verse>
				<verse number="20">ані гарбаты, ані кволы, ані той, хто мае бяльмо на воку, ані каросьлівы, ані паршывы, ані той, хто мае пашкоджаныя яечкі.</verse>
				<verse number="21">Ніводзін чалавек з нашчадкаў Аарона сьвятара, у якога на целе загана, не павінен прыступаць, каб складаць ахвяру агнявую ГОСПАДУ, Богу свайму; ён мае загану, не павінен ён прыступаць, каб складаць ахвяру Бога свайго.</verse>
				<verse number="22">Але можа ён есьці хлеб Бога свайго як з [дароў] сьвятых, так і з найсьвяцейшых.</verse>
				<verse number="23">Толькі ня будзе ён падыходзіць да заслоны і ня будзе падыходзіць да ахвярнiка, бо мае загану. Ня будзе ён паганіць сьвятыню Маю, бо Я — ГОСПАД, Які асьвячаю іх».</verse>
				<verse number="24">Майсей сказаў гэта Аарону, сынам яго i ўсім сынам Ізраэіля.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="22">
				<verse number="1">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="2">«Скажы Аарону і сынам ягоным, каб яны паважалі сьвятыя дары сыноў Ізраіля i не зьнеслаўлялі сьвятое імя Маё ў тым, што яны Мне пасьвячаюць. Я — ГОСПАД.</verse>
				<verse number="3">Скажы ім, каб ведалі аб гэтым будучыя пакаленьні: Калі хто з нашчадкаў вашых, будучы ў нячыстасьці, прыступіцца да рэчаў сьвятых, якія сыны Ізраіля пасьвячаюць ГОСПАДУ, такі чалавек будзе вынішчаны перад абліччам Маім. Я — ГОСПАД.</verse>
				<verse number="4">Ніводзін нашчадак Аарона, які быў бы пракажоны або цярпеў бы на выцёкі, ня будзе магчы есьці рэчаў сьвятых, пакуль не паздаравее. І хто дакранецца да чаго нячыстага ад памёршага або ў каго здарыцца выцёк насеньня,</verse>
				<verse number="5">або хто дакранецца паўзуна, якім занячысьціцца, або чалавека, які зрабіў бы яго нячыстым нячыстасьцю сваёю,</verse>
				<verse number="6">дык хто дакранецца такіх рэчаў, будзе нячысты аж да вечара і ня будзе есьці сьвятых рэчаў, пакуль не абмые цела сваё ў вадзе.</verse>
				<verse number="7">Па заходзе сонца будзе ён ачышчаны, і тады будзе есьці сьвятыя рэчы, бо яны ёсьць ежай ягонаю.</verse>
				<verse number="8">Ня будзе ён есьці падліны ані мяса разьдзёртых жывёлаў, бо праз гэта стаўся б нячысты. Я — ГОСПАД.</verse>
				<verse number="9">Няхай выконваюць прыказаньні Мае, каб ня мелі дзеля таго грэху ды каб з гэтай прычыны не памерлі, калі спаганяць іх. Я — ГОСПАД, Які асьвячаю іх.</verse>
				<verse number="10">Ніводзін чужынец ня будзе есьці сьвятых рэчаў; ані той, што жыве ў сьвятара, або найміт ня будзе есьці гэтых рэчаў.</verse>
				<verse number="11">Калі ж сьвятар купіць нявольніка за грошы, той можа есьці сьвятое, таксама народжаныя ў доме ягоным могуць есьці хлеб ягоны.</verse>
				<verse number="12">Калі б дачка сьвятара выйшла замуж за чужога чалавека, то яна не павінна есьці гэтых сьвятых ахвяраваных дароў.</verse>
				<verse number="13">Аднак, калі дачка сьвятара аўдавела або была кінута і, ня маючы дзяцей, вярнулася ў дом бацькі свайго, як звычайная дзяўчына, будзе жывіцца стравай бацькі свайго. Ніхто аднак чужы ня мае права есьці яе.</verse>
				<verse number="14">Калі ж хто несьвядома зьесьць сьвятое, аднагародзіцца за гэта сьвятару, дадаючы яшчэ пятую частку яго [вартасьці].</verse>
				<verse number="15">[Сьвятары] ня будуць паганіць сьвятых дароў, якія сыны Ізраіля складаюць у ахвяру ГОСПАДУ,</verse>
				<verse number="16">і не павінны сьцягваць на сябе віну, калі будуць есьці сьвятыя рэчы. Я — ГОСПАД, Які асьвячаю іх».</verse>
				<verse number="17">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="18">«Гавары Аарону, і сынам ягоным, і ўсім сынам Ізраіля ды кажы ім: Калі хто спасярод Ізраіля або спаміж прыбыльцаў, якiя пражываюць у Ізраілі, па шлюбаваньню якім або па добрай волі сваёй складае ахвяру сваю, якую прыносіць ГОСПАДУ на цэласпаленьне,</verse>
				<verse number="19">то, каб была прынятаю, мусяць прынесьці цялятаў, бараноў або козаў без заганы мужчынскага роду.</verse>
				<verse number="20">Ніякай жывёлы, якая мае загану, не складайце ў ахвяру, бо ня будзе яна для вас спрыяльнай.</verse>
				<verse number="21">Калі хто захоча скласьці ГОСПАДУ ахвяру мірную, каб споўніць шлюбаваньне або як дар дабравольны, ці гэта з валоў, ці з авечак, то няхай будзе яна без заганы, каб была прынятай.</verse>
				<verse number="22">Не складайце ГОСПАДУ ў ахвяру жывёлін сьляпых, скалечаных, кульгавых, апухлых, паршывых, у балячках. Ня будзеце такіх жывёлін складаць на ахвярнiку ў ахвяру цэласпаленьня ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="23">Цяля або барана някшталтнага ці хворага можаш скласьці як ахвяру дабраахвотную, але як шлюбаваная ахвяра ня будзе прынятая.</verse>
				<verse number="24">Жывёлу, у якой яечкі сьціснутыя, разьбітыя, вырваныя або выразаныя, не складайце ў ахвяру ГОСПАДУ. І ня будзеце такога рабіць у вашай зямлі,</verse>
				<verse number="25">ані з рук чужынцаў ня будзеце складаць такіх жывёлін у дар Богу вашаму, таму што гэты недахоп іхні ёсьць заганаю, і дзеля таго ня будуць яны для вас карыснымі».</verse>
				<verse number="26">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="27">«Калі народзіцца табе цяля, або ягня, або казляня, то будзе яно сем дзён пры матцы. Пачынаючы ад восьмага дня і далей будзе яно прыемнай ахвярай агнявой для ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="28">Але ані каровы, ані авечкі не забівайце ў адзін дзень разам з іх малым.</verse>
				<verse number="29">Калі складаеце ГОСПАДУ ахвяру падзякі, складайце яе так, каб была яна прыемнай;</verse>
				<verse number="30">у той самы дзень зьешце яе; няхай не застаецца з яе нічога да раніцы другога дня. Я — ГОСПАД.</verse>
				<verse number="31">Захоўвайце прыказаньні Мае і спаўняйце іх. Я — ГОСПАД.</verse>
				<verse number="32">Не паганьце імя Маё сьвятое, каб быў Я сьвятым паміж сыноў Ізраіля. Я — ГОСПАД, Які асьвячае вас</verse>
				<verse number="33">і Які вывеў вас з зямлі Эгіпецкай, каб быць Богам вашым. Я — ГОСПАД».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="23">
				<verse number="1">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="2">«Гавары сынам Ізраіля і кажы ім: Гэтыя вось дні сьвятыя ў ГОСПАДА, у якія вы будзеце склікаць сходы сьвятыя; гэтыя вось сьвяты Мае.</verse>
				<verse number="3">Шэсьць дзён будзеце працаваць, а сёмы дзень — субота супачынку, сход сьвяты, ня будзеце зусім працаваць, бо гэта субота ГОСПАДА ў-ва ўсіх месцах пражываньня вашага.</verse>
				<verse number="4">Вось сьвяты ГОСПАДА, сходы сьвятыя, якія павінны вы сьвяткаваць у свой час.</verse>
				<verse number="5">У першы месяц, у чатырнаццаты дзень месяца, вечарам выпадае Пасха ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="6">А ў пятнаццаты дзень таго самага месяца выпадае ўрачыстасьць Праснакоў на хвалу ГОСПАДА. Сем дзён будзеце есьці толькі праснакі.</verse>
				<verse number="7">У першы дзень будзе ў вас сход сьвяты; ня будзеце выконваць ніякай працы ў той дзень,</verse>
				<verse number="8">але сем дзён будзеце складаць ГОСПАДУ ахвяры агнявыя. У сёмы ж дзень будзе сход сьвяты, ніякай работы ў той дзень ня будзеце рабіць».</verse>
				<verse number="9">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="10">«Гавары сынам Ізраіля і кажы ім: Калі вы ўвойдзеце ў зямлю, якую Я дам вам, і будзеце жаць збожжа, то прынясіце сьвятару першы сноп жніва вашага.</verse>
				<verse number="11">Ён патрасе сноп перад ГОСПАДАМ, каб Ён быў вам спрыяльным; у другі дзень пасьля суботы прынясе ён яго.</verse>
				<verse number="12">Таксама ў той дзень, у якім прынесяцё сноп, складзіцё ў ахвяру цэласпаленьня ГОСПАДУ гадавога ягня без заганы,</verse>
				<verse number="13">і ахвяру хлебную з двух дзясятых эфы мукі, запраўленай алеем, як ахвяру агнявую на мілы пах ГОСПАДУ, а таксама ахвяру вадкую, чвэрць гіна віна.</verse>
				<verse number="14">Аж да гэтага дня ня будзеце есьці ані хлеба, ані сушанага зерня, ані сырога зерня, пакуль не складзеце ахвяру Богу вашаму. Гэта пастанова вечная ўсім пакаленьням вашым у-ва ўсіх месцах пражываньня вашага.</verse>
				<verse number="15">Адлічыце сабе ад другога дня пасьля суботы, ад дня, у які прынесяцё снапы для патрасаньня, сем поўных тыдняў,</verse>
				<verse number="16">аж да дня па сёмай субоце адлічыце пяцьдзесят дзён, і тады складзіце новую ахвяру ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="17">Прынясіце з месцаў пражываньня вашага па два хлябы для патрасаньня, кожны з двух дзясятых эфы мукі квашанай, якія сьпячыце як пяршыны ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="18">Апрача хлеба складзіцё ў ахвяру сем бараноў без заганы, аднагадовых, аднаго маладога бычка і два бараны. Яны будуць ахвяраю цэласпаленьня ГОСПАДУ разам з ахвяраю хлебнаю і з ахвяраю вадкай. Будзе гэта ахвяра агнявая на мілы пах ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="19">Ахвяруйце таксама аднаго казла як ахвяру за грэх і два баранчыкі аднагадовыя як ахвяру мірную.</verse>
				<verse number="20">Сьвятар патрасе іх перад ГОСПАДАМ разам з хлябамі пяршынаў і разам з двума баранчыкамі; будзе гэта сьвятыняй ГОСПАДА на ўжытак сьвятара.</verse>
				<verse number="21">У той самы дзень склічце сход, гэта будзе для вас сход сьвяты. Ніякай работы ня будзеце рабіць у той дзень. Гэта вечная пастанова на ўсякім месцы пражываньня вашага, на ўсе пакаленьні вашыя.</verse>
				<verse number="22">Калі будзеце жаць на зямлі вашай, ня будзеце дажынаць да мяжы поля i ня будзеце зьбіраць да рэшты каласоў. Пакіньце іх убогім і прыбыльцам. Я — ГОСПАД, Бог ваш».</verse>
				<verse number="23">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="24">«Скажы сынам Ізраіля: У першы дзень сёмага месяца будзеце адпачываць, і будзе ў вас сход сьвяты пры гуку трубаў.</verse>
				<verse number="25">Ня будзеце рабіць аніякай работы ў той дзень, але будзеце складаць ГОСПАДУ ахвяру агнявую».</verse>
				<verse number="26">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="27">«Вось жа ў дзясяты дзень гэтага самага сёмага месяца будзе дзень Ачышчэньня, і будзе ў вас сход сьвяты. У той дзень будзеце посьціць і будзеце складаць ГОСПАДУ ахвяры агнявыя.</verse>
				<verse number="28">Ня будзеце рабіць у той дзень ніякай работы, бо гэта дзень Ачышчэньня, дзеля ачышчэньня вашага перад ГОСПАДАМ, Богам вашым.</verse>
				<verse number="29">Усякая душа, якая ня будзе посьціць ў той дзень, будзе вынішчана спасярод народу свайго.</verse>
				<verse number="30">І кожнага, хто б працаваў у той дзень, Я вынішчу спаміж народу ягонага.</verse>
				<verse number="31">Дык нічога ня будзеце рабіць у той дзень. Гэта вечная пастанова на ўсе пакаленьні вашыя на ўсіх месцах пражываньня вашага.</verse>
				<verse number="32">Гэта ўрачысты адпачынак ваш. Вы будзеце посьціць з вечара дзявятага дня месяца; з вечара да вечара дзясятага дня месяца будзеце сьвяткаваць суботу вашую».</verse>
				<verse number="33">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="34">«Скажы сынам Ізраэля: У пятнаццаты дзень гэтага сёмага месяца прыпадае сьвята Намётаў, сем дзён ГОСПАДАВЫХ.</verse>
				<verse number="35">У першы дзень — сход сьвяты; у той дзень не рабіце ніякай работы.</verse>
				<verse number="36">Усе сем дзён складайце ахвяры ГОСПАДУ. У восьмы дзень будзе ў вас сход сьвяты, і складзеце ахвяру ГОСПАДУ. Гэта ўрачысты сход, не рабіце ніякай работы.</verse>
				<verse number="37">Гэтыя вось сьвяты ГОСПАДА, у якія вы будзеце склікаць сходы сьвятыя, у якіх будзеце складаць ахвяры ГОСПАДУ: цэласпаленьні, ахвяры хлебныя, ахвяры крывавыя і ахвяры вадкія — кожную ў свой дзень,</verse>
				<verse number="38">апрача суботаў ГОСПАДАВЫХ і апрача дароў вашых, ды апрача ўсяго, што будзеце ахвяроўваць па шлюбаваньні або дабравольна ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="39">Дык вось, у пятнаццаты дзень сёмага месяца, калі сабярыцё ўсе плады зямлі, будзеце сьвяткаваць урачыстасьць ГОСПАДА сем дзён; у першы дзень і ў восьмы будзе адпачынак.</verse>
				<verse number="40">У першы дзень возьмеце сабе найпрыгажэйшыя плады дрэваў, лісты пальмавыя i галіны дрэваў густых і вербаў рачных, і будзеце весяліцца перад ГОСПАДАМ, Богам вашым, сем дзён.</verse>
				<verse number="41">Будзеце сьвяткаваць гэтае сьвята штогод сем дзён. Гэта пастанова вечная для пакаленьняў вашых. У сёмы месяц будзеце сьвяткаваць гэтае сьвята.</verse>
				<verse number="42">Сем дзён будзеце жыць у намётах. Кожны, хто з роду Ізраіля, будзе жыць у намёце,</verse>
				<verse number="43">каб памяталі нашчадкі вашыя, што загадаў Я сынам Ізраіля жыць у буданах, калі вывеў іх з зямлі Эгіпецкай. Я — ГОСПАД, Бог ваш!»</verse>
				<verse number="44">Гэта вось загадаў Майсей сынам Ізраіля пра ўрачыстасьці ГОСПАДАВЫ.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="24">
				<verse number="1">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="2">«Загадай сынам Ізраіля, каб прынесьлі табе для сьвечніка найчысьцейшага алею, выціснутага з алівак, празрыстага, для пастаяннага гарэньня сьвечак сьвечніка.</verse>
				<verse number="3">Прыгатуе яго Аарон за заслонай сьведчаньня ў Намёце Спатканьня, каб заўсёды ад вечара аж да раніцы гарэў перад ГОСПАДАМ. Гэта пастанова вечная для пакаленьняў вашых.</verse>
				<verse number="4">Прыгатуе ён тыя сьвечкі на чыстым сьвечніку, каб гарэлі заўсёды перад ГОСПАДАМ.</verse>
				<verse number="5">Вазьмі таксама мукі і сьпячы з яе дванаццаць хлябоў; у кожным хлебе павінна быць дзьве дзясятых эфы.</verse>
				<verse number="6">Пасьля пакладзеш іх у два шэрагі, па шэсьць у кожным шэрагу, на чыстым стале перад ГОСПАДАМ,</verse>
				<verse number="7">i пакладзеш на кожны шэраг найчысьцейшага кадзіла; гэта будзе памятная частка хлеба, ахвяра, паленая для ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="8">У кожную суботу пастаянна будуць класьцi іх перад ГОСПАДАМ як дар ад сыноў Ізраіля; гэта запавет вечны.</verse>
				<verse number="9">Яны належацца Аарону і сынам ягоным, каб спажывалі іх у асьвечаным месцы, бо гэта рэчы сьвятыя, якія належаць яму спаміж ахвяраў агнявых для ГОСПАДА. Гэта пастанова вечная».</verse>
				<verse number="10">Між сынамі Ізраіля знаходзіўся сын адной Ізраільцянкі, народжаны ад Эгіпцяніна. У табары ён павадзіўся з адным Ізраільцянінам,</verse>
				<verse number="11">і сын Ізраільцянкі зблюзьніў супраць імя [Госпада] і пракляў Яго. Прывялі яго да Майсея. Маці яго называлася Шэляміт, дачка Дыбры, з пакаленьня Дана.</verse>
				<verse number="12">Аддалі яго пад варту, пакуль ня высьветліцца прысуд ад ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="13">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="14">«Выведзі блюзьнерцу за табар, і ўсе, хто яго чуў, паложаць рукі свае на галаву ягоную, і ўвесь сход укамянуе яго.</verse>
				<verse number="15">А сынам Ізраіля скажы: “Чалавек, які зблюзьніць супраць Бога свайго, адкажа за свой грэх.</verse>
				<verse number="16">І хто зблюзьніць супраць імя ГОСПАДА, будзе пакараны сьмерцю. Увесь сход укамянуе яго, ці ён будзе прыхадзень, ці тутэйшы. Хто блюзьніць на імя ГОСПАДА, той будзе пакараны сьмерцю.</verse>
				<verse number="17">Хто ўдарыць і заб’е чалавека, будзе пакараны сьмерцю.</verse>
				<verse number="18">Хто заб’е жывёлу, будзе абавязаны да звароту: жывёлу за жывёлу.</verse>
				<verse number="19">Хто скалечыць бліжняга, будзе пакараны; як ён зрабіў, так і яму зробяць.</verse>
				<verse number="20">Пералом за пералом, вока за вока, зуб за зуб. У які спосаб ён скалечыў, такім чынам і ён будзе скалечаны.</verse>
				<verse number="21">Хто заб’е жывёлу, аддасьць іншую [жывёлу]; хто заб’е чалавека, будзе пакараны сьмерцю.</verse>
				<verse number="22">Роўны суд няхай будзе ў вас, ці прыхадзень саграшыць, ці тутэйшы. Бо Я — ГОСПАД, Бог ваш!”»</verse>
				<verse number="23">І загадаў Майсей сынам Ізраіля вывесьці блюзьнерцу за табар і закідаць камянямі. І сыны Ізраіля зрабілі так, як загадаў ГОСПАД Майсею.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="25">
				<verse number="1">І сказаў ГОСПАД Майсею на гары Сынай:</verse>
				<verse number="2">«Аб’яві сынам Ізраіля і скажы ім: Калі вы ўвойдзеце ў зямлю, якую Я дам вам, тады і зямля таксама павінна сьвяткаваць суботу ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="3">Шэсьць гадоў будзеш засяваць поле сваё і шэсьць гадоў будзеш абразаць вінаграднік свой i зьбіраць з іх плады,</verse>
				<verse number="4">але ў сёмы год няхай будзе супачынак для зямлі, субота для ГОСПАДА. Ня будзеш засяваць поля свайго і падразаць вінаградніка свайго.</verse>
				<verse number="5">Што само вырасьце на полі, ня будзеш жаць таго, і ня будзеш зьбіраць вінаграду неабрэзанага. Бо гэта будзе год адпачынку для зямлі.</verse>
				<verse number="6">Што само вырасьце на зямлі, будзе вам служыць за ежу, табе, слузе твайму, служанцы тваёй, парабку твайму і пасяленцу твайму, які жыве ў цябе,</verse>
				<verse number="7">і жывёле тваёй, і зьвярам, якія жывуць на зямлі тваёй, увесь ураджай будзе служыць вам за ежу.</verse>
				<verse number="8">Палічы таксама сабе сем гадоў суботніх, значыць, сем разоў па сем гадоў так, што час сямі гадоў суботніх будзе налічваць сорак дзевяць гадоў.</verse>
				<verse number="9">У дзясяты дзень сёмага месяца затрубіш у трубу, у дзень Ачышчэньня, затрубіш у трубу па ўсёй зямлі.</verse>
				<verse number="10">І будзеце сьвяткаваць пяцідзясяты год, і аб’явіце свабоду на зямлі ўсім жыхарам ейным. Гэта будзе для вас юбілей. Кожны з вас вернецца да сваёй уласнасьці, i кожны вернецца ў сваю сям’ю.</verse>
				<verse number="11">Увесь гэты пяцідзясяты год будзе для вас годам юбілейным; ня будзеце сеяць, ня будзеце жаць таго, што вырасьце, і ня будзеце зьбіраць неабрэзанага вінаграду,</verse>
				<verse number="12">бо гэта будзе для вас юбілей, гэта будзе для вас сьвяты час. Будзеце есьці тое, што вырасьце на полі.</verse>
				<verse number="13">У гэты год юбілейны кожны з вас вернецца да ўласнасьці сваёй.</verse>
				<verse number="14">Калі што будзеш прадаваць бліжняму або купляць ад яго, ня крыўдзіце адзін аднаго.</verse>
				<verse number="15">Паводле ліку гадоў пасьля юбілею ты павінен купляць у бліжняга свайго, i паводле ліку гадоў ураджаю ён павінен прадаваць табе.</verse>
				<verse number="16">Чым больш гадоў застаецца да юбілею, тым большую цану заплаціш; а чым менш гадоў застаецца, тым меншую цану заплаціш, бо колькасьць пладоў ён прадае табе.</verse>
				<verse number="17">Ня крыўдзіце адзін аднаго, але бойцеся Бога свайго, бо Я — ГОСПАД, Бог ваш!</verse>
				<verse number="18">Спаўняйце прыказаньні Мае і законы, захоўвайце і выконвайце іх, каб маглі жыць на зямлі без ніякага страху.</verse>
				<verse number="19">І будзе зямля даваць плод свой, і вы будзеце сытымі, і спакойна будзеце жыць на ёй.</verse>
				<verse number="20">А калі запытаеце: “Што мы будзем есьці ў сёмым годзе, калі ня будзем сеяць ані зьбіраць пладоў?”</verse>
				<verse number="21">Я спашлю на вас дабраславенства ў шостым годзе так, што хопіць вам ураджаю на тры гады.</verse>
				<verse number="22">У восьмым годзе будзеце сеяць і будзеце есьці з даўнейшых пладоў аж да дзявятага году, аж да новага ўраджаю будзеце есьці даўнія плады.</verse>
				<verse number="23">Зямлю не належыцца прадаваць назаўсёды, бо яна — Мая, а вы — прыхадні і пасяленцы ў Мяне.</verse>
				<verse number="24">Таму ўся зямля, якая у вашым валоданьні, будзе прадавацца вамі пад умовай выкупу.</verse>
				<verse number="25">Калі зьбяднее брат твой і прадасьць частку маёмасьці сваёй, дык няхай прыйдзе блізкі сваяк ягоны і выкупіць маёмасьць, прададзеную братам.</verse>
				<verse number="26">Калі ж хто ня мае адкупіцеля, але сам будзе мець належныя сродкі на выкуп,</verse>
				<verse number="27">дык падлічыць ён гады ад часу продажу і зьверне рэшту таму, каму прадаў зямлю, і вернецца да маёмасьці сваёй.</verse>
				<verse number="28">Калі аднак не здабудзе належных сродкаў на выкуп, то маёмасьць застанецца ў валоданьні таго, хто купіў, аж да юбілейнага году. А ў юбілейны год зямля пяройдзе ў валоданьне ранейшага ўладальніка.</verse>
				<verse number="29">Калі хто прадасьць дом жылы ў горадзе, акружаным мурам, той будзе мець права выкупу аж да канца году продажу; закон выкупу будзе трываць год.</verse>
				<verse number="30">Калі дом ня выкупяць на працягу году, дык у такім выпадку дом у горадзе застанецца назаўсёды ўласнасьцю таго, хто купіў, і нашчадкаў яго. Ня выйдзе з рук іхніх у юбілейны год.</verse>
				<verse number="31">Дамы ў вёсках, якія не абведзеныя мурам, будуць лічыцца на роўні з зямлёю; дык будуць яны падлягаць выкупу, а ў юбілейным годзе выйдуць з валоданьня таго, хто купіў.</verse>
				<verse number="32">Што да гарадоў лявітаў, дык яны заўсёды могуць выкупіць дамы свае.</verse>
				<verse number="33">Калі хто купіць ад лявітаў дом у горадзе, то маёмасьць гэта выйдзе з рук ягоных у годзе юбілейным, бо дамы лявітаў лічацца маёмасьцю іхняй сярод сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="34">Таксама палёў вакол гарадоў іхніх нельга прадаваць, дзеля таго што гэта іх вечная маёмасьць.</verse>
				<verse number="35">Калі брат твой зьбяднее і аслабее рука ягоная, дык падтрымай яго, каб мог жыць з табою хаця б як прыбылец або пасяленец.</verse>
				<verse number="36">Не бяры ад яго адсоткаў ані ліхвы. Бойся Бога твайго, каб брат твой мог жыць у цябе.</verse>
				<verse number="37">Не давай яму грошы на адсоткі і не вымагай ад яго ліхвы за ежу.</verse>
				<verse number="38">Я — ГОСПАД, Бог ваш, Які вывеў вас з зямлі Эгіпецкай, каб даць вам зямлю Ханаан ды каб быць вашым Богам!</verse>
				<verse number="39">Калі брат твой з убогасьці змушаны будзе прадацца табе, не прыціскай яго работаю нявольнічай,</verse>
				<verse number="40">але будзеш з ім абыходзіцца як з парабкам і пасяленцам. Будзе ён табе служыць толькі да году юбілейнага,</verse>
				<verse number="41">а тады разам з дзецьмі сваімі вернецца ад цябе да радні сваёй, у валаоданьне бацькоў сваіх.</verse>
				<verse number="42">Бо яны —нявольнікі Мае, Я іх вывеў з зямлі Эгіпецкай; не павінны яны быць прадаваныя як нявольнікі.</verse>
				<verse number="43">Ня будзеш уціскаць іх сурова, але будзеш баяцца Бога.</verse>
				<verse number="44">Калі б патрэбен быў табе нявольнік або нявольніца, купляй іх у народаў, якія навокал цябе.</verse>
				<verse number="45">Таксама купляйце дзяцей прыхадняў, якія пасяліліся ў вас, і з сем’яў іхніх, якія жывуць у вас, і якія нарадзіліся на вашай зямлі. Яны будуць вашай уласнасьцю,</verse>
				<verse number="46">і як спадчыну перадавайце іх сынам вашым, і мейце іх назаўсёды як нявольнікаў. Але братоў сваіх, сыноў Ізраіля, ня крыўдзіце.</verse>
				<verse number="47">Калі чужынец або пасяленец твой разбагацее, а брат твой зьбяднее і запрадасца чужынцу, што пасяліўся ў вас, або каму другому з сям’і ягонай,</verse>
				<verse number="48">дык пасьля продажу можа ён быць выкуплены. Няхай тады нехта з братоў ягоных выкупіць яго:</verse>
				<verse number="49">ці дзядзька, ці сын ягоны, ці сваяк, ці хто блізкі. А нават сам сябе можа выкупіць, калі будзе ў стане.</verse>
				<verse number="50">І ён павінен разьлічыцца з тым, хто купіў яго, пачынаючы з таго году, калі ён прадаў сябе, да году юбілейнага, і грошы, за якія ён прадаў сябе, належыцца аддаць яму па лічбе гадоў; як найміт ён павінен быць у яго.</verse>
				<verse number="51">Але калі да юбілейнага году застаецца шмат гадоў, то адпаведна да лічбы іх павялічыць ён цану выкупу.</verse>
				<verse number="52">А калі застаецца няшмат гадоў да юбілейнага году, палічыць іх і, адпаведна ліку тых гадоў, заплаціць выкуп свой.</verse>
				<verse number="53">Ён будзе ў яго як найміт, з году на год. Няхай не ўціскае яго строга ў сябе.</verse>
				<verse number="54">Калі ж такім чынам выкупіцца ня зможа, то ў годзе юбілейным будзе вызвалены разам з дзецьмі сваімі.</verse>
				<verse number="55">Бо сыны Ізраіля — гэта нявольнікі Мае, якіх Я вывеў з зямлі Эгіпецкай. Я — ГОСПАД, Бог ваш!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="26">
				<verse number="1">Не рабіце сабе ідалаў і выяваў і не стаўляйце слупоў, ані каменных фігураў не стаўляйце ў зямлі вашай, каб пакланяцца ім. Бо Я — ГОСПАД, Бог ваш.</verse>
				<verse number="2">Сьвяткуйце суботы Мае і шануйце сьвятыню Маю. Я — ГОСПАД!</verse>
				<verse number="3">Калі будзеце хадзіць паводле прыказаньняў Маіх, і захоўваць загады Мае, і спаўняць іх,</verse>
				<verse number="4">Я дам вам дажджы ў патрэбны час, і зямля будзе даваць ураджай, і дрэвы напоўняцца пладамі.</verse>
				<verse number="5">І малацьба хлеба працягнецца да збору вінаграду, а зьбіраньне вінаграду працягнецца да сяўбы, і будзеце есьці хлеб ваш удосталь, і спакойна будзеце жыць на зямлі сваёй.</verse>
				<verse number="6">Я дам мір на межах вашых, і будзеце вы спаць, і ня будзе каму вас палохаць. Я прыбяру дзікіх зьвяроў, і меч ня пройдзе па зямлі вашай.</verse>
				<verse number="7">Вы будзеце гнаць ворагаў вашых, і будуць яны падаць ад мяча вашага.</verse>
				<verse number="8">Пяцёх з вас прагоняць сотню чужынцаў, і сотня з вас прагоніць дзесяць тысячаў. І будуць падаць ворагі вашыя ад мяча вашага.</verse>
				<verse number="9">Я прыхілюся да вас і дам вам плоднасьць, і вы размножыцеся; і Я заключу запавет Мой з вамі.</verse>
				<verse number="10">Вы будзеце есьці збожжа з леташніх збораў, а калі прыйдуць новыя зборы, павыкідаеце старыя.</verse>
				<verse number="11">Я пастаўлю Сялібу Маю сярод вас, і ня будзе брыдзіцца вамі душа Мая.</verse>
				<verse number="12">Я буду жыць сярод вас і буду Богам вашым, а вы будзеце народам Маім.</verse>
				<verse number="13">Я — ГОСПАД, Бог ваш, Які вывеў вас з зямлі Эгіпецкай, каб вы не былі там нявольнікамі. Я зламаў пруты ярма вашага, каб хадзілі вы з паднятымі галовамі.</verse>
				<verse number="14">А калі ня будзеце слухаць Мяне і ня будзеце спаўняць усіх гэтых прыказаньняў Маіх,</verse>
				<verse number="15">калі пагардзіце пастановамі Маімі, і ня будзеце зважаць на законы Мае, і ня будзеце выконваць усяго, што Мною пастаноўлена, i будзеце парушаць запавет Мой,</verse>
				<verse number="16">тады Я так зраблю вам: наведаю вас жахам раптоўным, сухотамі і гарачкай, якія спрычыняюць сьлепату і нішчаць здароўе. Надарма будзеце сеяць насеньне, бо зьядуць яго ворагі.</verse>
				<verse number="17">Я павярну аблічча Маё на вас, і будзеце вы падаць ад ворагаў вашых, і будуць панаваць над вамі тыя, якія вас зьненавідзілі, і будзеце вы ўцякаць, хоць ніхто ня будзе гнацца за вамі.</verse>
				<verse number="18">А калі і тады ня будзеце слухаць Мяне, Я павялічу кары на вас дзеля грахоў вашых у сем разоў,</verse>
				<verse number="19">i сатру пыхлівасьць сілы вашай. Я зраблю для вас неба як жалеза, а зямлю — як медзь.</verse>
				<verse number="20">Надарма будзе марнавацца праца ваша; зямля ня будзе даваць ураджаю, а дрэвы палявыя не дадуць пладоў.</verse>
				<verse number="21">Калі і далей будзеце Мне працівіцца і не захочаце слухаць Мяне, Я павялічу кары на вас за грахі вашыя ў сем разоў.</verse>
				<verse number="22">Я напушчу на вас зьвяроў палявых, якія пажаруць дзецей вашых і зьнішчаць жывёлу вашую, і зьменшаць колькасьць людзей; пустымі стануцца дарогі вашыя.</verse>
				<verse number="23">Калі і далей ня будзеце напраўляцца i будзеце працівіцца Мне,</verse>
				<verse number="24">дык і Я пайду супраць вас, і буду вас караць у сем разоў цяжэй за грахі вашыя.</verse>
				<verse number="25">Я навяду на вас меч, мсьціўцу за парушэньне запавету Майго. А калі паўцякаеце ў гарады вашыя, Я пашлю заразу на вас, і будзеце вы выдадзены ў рукі ворагаў.</verse>
				<verse number="26">Калі Я зьнішчу хлеб, вашу падпору жыцьця, тады пекчы будуць дзесяць жанчынаў хлеб сабе ў адной печцы і будуць выдаваць пад мерку, і вы будзеце есьці і не наясьцёся!</verse>
				<verse number="27">А калі і дзеля гэтых караў ня будзеце слухаць Мяне і будзеце хадзіць супраць Мяне,</verse>
				<verse number="28">дык Я выступлю супраць вас з гвалтоўнаю ярасьцю; Я пакараю вас сямікроць за грахі вашыя,</verse>
				<verse number="29">так што будзеце есьці целы сыноў і дачок вашых.</verse>
				<verse number="30">Я зруйную ўзгоркі вашыя, паб’ю слупы вашыя, і будзе брыдзіцца душа Мая вамі.</verse>
				<verse number="31">Гарады вашыя зраблю пустыняй, і спустошу сьвятыні вашыя, і не прыму больш паху ахвяраў вашых.</verse>
				<verse number="32">Я спустошу зямлю вашую, аж будуць дзівіцца ворагі вашыя, якія заселяць яе.</verse>
				<verse number="33">Вас жа Я расьцярушу між народамі і пушчу меч усьлед за вамі; і будзе зямля вашая пустая, а гарады будуць зруйнаваныя.</verse>
				<verse number="34">Тады зямля будзе адзначаць суботы свае ўсе дні спусташэньня свайго, а вы апынецеся ў зямлі ворагаў. Тады зямля будзе адпачываць і сьвяткаваць суботы свае.</verse>
				<verse number="35">Усе дні спусташэньня свайго будзе сьвяткаваць яна адпачынак, якога не сьвяткавала ў гадах суботніх, калі вы ў ёй жылі.</verse>
				<verse number="36">А тым, хто з вас застануцца, Я напушчу страх у сэрцы іхнія ў зямлі ворагаў. Будзе палохаць іх шум лістка, што ляціць, так, што будуць уцякаць, як ад мяча; і хоць ніхто ня будзе за імі гнацца, упадуць.</verse>
				<verse number="37">Будуць спатыкацца адзін аб другога, быццам ад мяча, хоць ніхто ня будзе гнацца за імі. Ня змогуць яны ўстаяць перад ворагам.</verse>
				<verse number="38">Вы загінеце паміж народамі, праглыне вас зямля варожая!</verse>
				<verse number="39">А тыя, хто з вас застануцца, будуць марнець у беззаконьнях сваіх з прычыны злачынства свайго ў землях ворагаў сваіх, дзеля грахоў бацькоў сваіх змарнеюць, як і яны.</verse>
				<verse number="40">Тады прызнаюцца яны да грахоў сваіх і да злачынства бацькоў сваіх, якімі спаганіліся адносна Мяне і хадзілі супраць Мяне.</verse>
				<verse number="41">Таму Я выйшаў супраць іх ды ўвёў іх у зямлю варожую, каб упакорылася неабразанае сэрца іхняе, і каб яны панесьлі кару за беззаконьні свае.</verse>
				<verse number="42">Тады Я ўзгадаю запавет Мой, які заключыў з Якубам, і Ісаакам, і Абрагамам. Тады вось узгадаю Я зямлю,</verse>
				<verse number="43">якая была пакінутая імі; і будзе яна сплочваць суботы свае праз тое, што будзе спустошана па іх віне, а яны будуць несьці кару за правіны свае, бо адкінулі законы Мае і пагардзілі пастановамі Маімі.</verse>
				<verse number="44">Але і тады, калі яны будуць у зямлі ворагаў іхніх, не адкіну іх зусім і ня буду брыдзіцца імі так, каб цалкам іх зьнішчыць i зламаць запавет Мой з імі, бо Я — ГОСПАД, Бог іхні.</verse>
				<verse number="45">Дык прыгадаю Я ім запавет Мой з продкамі, якіх вывеў Я з зямлі Эгіпецкай перад абліччам усіх народаў, каб быць іх Богам. Я — ГОСПАД!»</verse>
				<verse number="46">Гэта пастановы, прыказаньні і законы, якія даў ГОСПАД на гары Сынай адносна Сябе і сыноў Ізраіля праз Майсея.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="27">
				<verse number="1">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="2">«Кажы сынам Ізраіля і гавары ім: Калі які чалавек дае шлюбаваньне пасьвяціць душу ГОСПАДУ па ацаненьні тваім,</verse>
				<verse number="3">дык калі б гэта быў мужчына ад дваццаці да трыццаці гадоў, то будзе ён ацэнены на пяцьдзясят сыкляў срэбрам па вазе сьвятыні,</verse>
				<verse number="4">а калі жанчына, то будзе ацэнена на трыццаць сыкляў.</verse>
				<verse number="5">А ад пятага году да дваццатага будзе твая ацэнка мужчыны — дваццаць сыкляў срэбра па вазе сьвятыні, а жанчыны — дзесяць.</verse>
				<verse number="6">А ад аднаго месяца да пяці год даецца за мужчыну пяць сыкляў, а за жанчыну — тры сыклі.</verse>
				<verse number="7">Ад шасьцідзесяці гадоў і вышэй за мужчыну даецца пятнаццаць сыкляў, а за жанчыну — дзесяць.</verse>
				<verse number="8">Калі б хто быў так бедны і ня мог бы заплаціць ацаненьня, няхай паставяць яго перад сьвятаром, а той ацэніць; і што ён можа даць, няхай тое дасьць.</verse>
				<verse number="9">Калі гэта будзе быдла, якое складаецца ў ахвяру ГОСПАДУ, дык усё, што шлюбаваў для ГОСПАДА, ёсьць рэччу сьвятою.</verse>
				<verse number="10">Нельга яго замяніць, ані лепшае — горшым, ані горшае — лепшым. Калі б жа хто замяніў, то і тое, што заменена, і на што заменена, будзе рэччу сьвятой для ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="11">Калі б хто шлюбаваў жывёлу нячыстую, якой ня можна складаць у ахвяру ГОСПАДУ, то прывядуць яе да сьвятара,</verse>
				<verse number="12">які ацэніць яе, ці яна добрая, ці благая, ды якую ўстановіць цану, такая і будзе.</verse>
				<verse number="13">Калі хто захоча выкупіць яе, няхай дадасьць пятую частку да ацэнкі яго.</verse>
				<verse number="14">Калі хто пасьвяціць дом свой ГОСПАДУ як сьвятую рэч, дык сьвятар ацэніць той дом паводле таго, ці ён добры, ці благі. Як сьвятар яго ацэніць, такая будзе ягоная вартасьць.</verse>
				<verse number="15">А калі той, хто яго ахвяраваў, захоча адкупіць яго, то дадасьць пятую частку кошту яго і будзе мець дом.</verse>
				<verse number="16">Калі хто пасьвяціць ГОСПАДУ частку ўласнага поля, то ацэнка твая павінна быць паводле засеву: за засеў гомару ячменя — пяцьдзесят сыкляў срэбра.</verse>
				<verse number="17">Калі хто пасьвяціць поле сваё ў год юбілейны, твая ацэнка будзе важная.</verse>
				<verse number="18">Калі ж хто пасьвяціць зямлю сваю пасьля году юбілейнага, тады сьвятар палічыць суму грошаў па гадах, якія застаюцца да наступнага году юбілейнага, i належна абнізіць ацэнку.</verse>
				<verse number="19">Калі той, хто пасьвяціў зямлю, адкупіць яе, то дадасьць пятую частку вышэй ацэнкі і будзе мець яе.</verse>
				<verse number="20">А калі ён ня выкупіць зямлі, і калі гэтая зямля будзе прададзена каму іншаму, то ня можа быць выкупленая.</verse>
				<verse number="21">У такім выпадку, калі зямля ў годзе юбілейным станецца свабоднай, будзе яна належаць ГОСПАДУ як рэч сьвятая, як зямля пад клятвай. Станецца яна ўласнасьцю сьвятара.</verse>
				<verse number="22">А калі хто пасьвяціць ГОСПАДУ зямлю, купленую не з уласнасьці продкаў,</verse>
				<verse number="23">то сьвятар палічыць вялікасьць ацэнкі да юбілейнага году, і павінен ён аддаць яшчэ таго самага дня ГОСПАДУ суму ацаненьня як сьвятую рэч.</verse>
				<verse number="24">У год юбілейны зямля вернецца да таго, ад каго была куплена, чыёй была ўласнасьцю.</verse>
				<verse number="25">Кожная ацэнка твая павінна быць паводле сыклю сьвятыні. Адзін сыкль раўняецца дваццаці герам.</verse>
				<verse number="26">Ніхто ня можа пасьвяціць і шлюбаваць Госпаду першароднае з быдла, якое і так належыць Госпаду, ці то вол, ці то авечка, бо яны — ГОСПАДАВЫ.</verse>
				<verse number="27">Калі гэта жывёла нячыстая, то можна яе выкупіць за суму ацэнкі тваёй, дадаючы да яе адну пятую. Калі ня будзе выкуплена, то прадасца па суме ацэнкі тваёй.</verse>
				<verse number="28">Калі хто пасьвяціць штосьці з уласнасьці сваёй ГОСПАДУ як клятву: чалавека, жывёлу або частку уласнай зямлі — то гэта рэч ня будзе ані прададзена, ані выкуплена. Кожная клятва — гэта рэч найсьвяцейшая для ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="29">Ніводзін чалавек, які пасьвячаны ГОСПАДУ як клятва, ня можа быць выкуплены, павінен быць ён забіты.</verse>
				<verse number="30">Кожная дзесяціна зямлі з пасеву зямлі і з пладоў дрэваў ёсьць ГОСПАДАВА, гэта сьвятая рэч для ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="31">Калі б хто хацеў выкупіць частку дзесяціны сваёй, то дадасьць да яе адну пятую.</verse>
				<verse number="32">Кожная дзесяціна з валоў, авечак, козаў, якія праходзяць пад палкай пастуха, ёсьць пасьвечаныя ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="33">Ня будзе адрознівацца, што добрае, а што благое, і ня будзе рабіцца ніякай замены. Калі хто, аднак, зробіць замену, то абедзьве жывёлы, і адна, і другая, будуць пасьвечаныя ГОСПАДУ. Ня могуць яны быць выкуплены».</verse>
				<verse number="34">Такія вось прыказаньні, якія даў ГОСПАД Майсею і сынам Ізраіля на гары Сынай.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="4">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">І прамовіў ГОСПАД да Майсея ў пустыні Сынай у Намёце Спатканьня ў першы дзень другога месяца, у другім годзе па выхадзе з Эгіпту, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Зрабі сьпіс усяе грамады cыноў Ізраіля па родах іхніх, па сем’ях іхніх, усіх мужчынаў па імёнах.</verse>
				<verse number="3">Ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здатных да бою Ізраільцянаў палічыце па дружынах іхніх ты і Аарон.</verse>
				<verse number="4">З кожнага пакаленьня павінен быць з вамі чалавек, князь роду бацькоў сваіх.</verse>
				<verse number="5">Вось імёны правадыроў пакаленьняў, якія будуць з вамі: для Рубэна — Эліцур, сын Шэдэура,</verse>
				<verse number="6">для Сымона — Шэлюмiэль, сын Цурышадая,</verse>
				<verse number="7">для Юды — Нахшон, сын Амінадава,</verse>
				<verse number="8">для Ісахара — Натанаэль, сын Цуара,</verse>
				<verse number="9">для Завулёна — Эліяў, сын Гэлёна,</verse>
				<verse number="10">для сыноў Язэпа: для Эфраіма — Элішама, сын Амігуда; для Манасы — Гамаліэль, сын Пэдагсура;</verse>
				<verse number="11">для Бэн’яміна — Абідан, сын Гідэоні,</verse>
				<verse number="12">для Дана — Ахіезэр, сын Амішадая,</verse>
				<verse number="13">для Асэра — Пагіэль, сын Акрана,</verse>
				<verse number="14">для Гада — Эліясаф, сын Дэўэля,</verse>
				<verse number="15">для Нэфталі — Ахіра, сын Энана».</verse>
				<verse number="16">Гэтыя пакліканыя з усёй супольнасьці, князі пакаленьняў бацькоў сваіх і начальнікі тысячаў Ізраіля.</verse>
				<verse number="17">Іх узяў Майсей і Аарон, тых, што былі паіменна названыя.</verse>
				<verse number="18">У першы дзень другога месяца сабралі яны ўсю супольнасьць дзеля сьпісу іх паходжаньня па пакаленьнях іхніх, па сем’ях бацькоў іхніх і лічылі кожнага па імені ад дваццаці гадоў і вышэй.</verse>
				<verse number="19">Як загадаў ГОСПАД Майсею, быў зроблены перапіс у пустыні Сынай.</verse>
				<verse number="20">Сыноў Рубэна, першароднага Ізраеля, па пакаленьнях іхніх, па плямёнах іхніх, па сем’ях іхніх, па ліку імёнаў усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, здольных да бою,</verse>
				<verse number="21">тых, якіх палічылі з пакаленьня Рубэна, было сорак шэсьць тысячаў пяцьсот.</verse>
				<verse number="22">Сыноў Сымона па пакаленьнях іхніх, па племёнах іхніх і па сем’ях іхніх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, здольных да бою,</verse>
				<verse number="23">налічана з пакаленьня Сымонавага пяцьдзесят дзевяць тысячаў трыста.</verse>
				<verse number="24">Сыноў Гада па пакаленьнях іхніх, па плямёнах іхніх, па сем’ях іхніх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных да бою,</verse>
				<verse number="25">налічана з пакаленьня Гадавага сорак пяць тысячаў шэсьцьсот пяцьдзясят.</verse>
				<verse number="26">Сыноў Юды па пакаленьнях іхніх, па плямёнах іхніх, па сем’ях іхніх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных да бою,</verse>
				<verse number="27">налічана з пакаленьня Юды семдзесят чатыры тысячы шэсьцьсот.</verse>
				<verse number="28">Сыноў Ісахара па пакаленьнях іхніх, па плямёнах іхніх, па сем’ях іхніх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных да бою,</verse>
				<verse number="29">налічана з пакаленьня Ісахара пяцьдзясят чатыры тысячы чатырыста.</verse>
				<verse number="30">Сыноў Завулёна па пакаленьнях іхніх, па плямёнах іхніх, па сем’ях іхніх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных да бою,</verse>
				<verse number="31">налічана з пакаленьня Завулёна пяцьдзесят сем тысячаў чатырыста.</verse>
				<verse number="32">Сыноў Язэпа, сыноў Эфраіма па пакаленьнях іхніх, па плямёнах іхніх, па сем’ях іхніх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных да бою,</verse>
				<verse number="33">налічана з пакаленьня Эфраіма сорак тысячаў пяцьсот.</verse>
				<verse number="34">Сыноў Манасы па пакаленьнях іхніх, па плямёнах іхніх, па сем’ях іхніх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных да бою,</verse>
				<verse number="35">налічана з пакаленьня Манасы трыццаць дзьве тысячы дзьвесьце.</verse>
				<verse number="36">Сыноў Бэн’яміна па пакаленьнях іхніх, па пямёнах іхніх, па сем’х іхніх, па ліку імёнаў, мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, здольных да бою,</verse>
				<verse number="37">налічана з пакаленьня Бэн’яміна трыццаць пяць тысячаў чатырыста.</verse>
				<verse number="38">Сыноў Дана па пакаленьнях іхніх, па плямёнах іхніх, па сем’ях іхніх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, здольных да бою,</verse>
				<verse number="39">налічана з пакаленьня Дана шэсьцьдзесят дзьве тысячы семсот.</verse>
				<verse number="40">Сыноў Асэра па пакаленьнях іхніх, па плямёнах іхніх, па сем’ях іхніх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, здольных да бою,</verse>
				<verse number="41">налічана з пакаленьня Асэра сорак адна тысяча пяцьсот.</verse>
				<verse number="42">Сыноў Нэфталі па пакаленьнях іхніх, па плямёнах іхніх, па сем’ях іхніх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, здольных да бою,</verse>
				<verse number="43">налічана з пакаленьня Нэфталі пяцьдзясят тры тысячы чатырыста.</verse>
				<verse number="44">Гэта вось тыя, якіх палічылі Майсей і Аарон разам з начальнікамі Ізраіля, дванаццацю князямі, па аднаму з кожнага пакаленьня.</verse>
				<verse number="45">Поўны лік сыноў Ізраіля, здольных да бою, па сем’ях іхніх, ад дваццаці гадоў і вышэй,</verse>
				<verse number="46">складаў шэсьцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзясят.</verse>
				<verse number="47">Лявіты не падпалі пад сьпіс паводле пакаленьняў сваіх,</verse>
				<verse number="48">бо ГОСПАД сказаў Майсею:</verse>
				<verse number="49">«Не перапісвай пакаленьня Левія і не лічы іх разам з сынамі Ізраіля,</verse>
				<verse number="50">але даручы лявітам Сялібу Сьведчаньня, усе яе прылады і ўсё, што да яе належыць. Яны будуць насіць Сялібу і ўсе яе прыналежнасьці, будуць пры ёй служыць і навокал яе паставяць намёты свае.</verse>
				<verse number="51">Калі трэба рушыць у дарогу, разьбяруць яе лявіты, а калі трэба затрымацца, зноў яе паставяць. Калі хто чужы наблізіцца да яе, будзе пакараны сьмерцю.</verse>
				<verse number="52">Сыны Ізраіля паставяць намёты свае, кожны на месцы сваім у табары, кожны пад сьцягам сваім, пры дружынах сваіх.</verse>
				<verse number="53">А лявіты разьмесьцяцца табарам вакол Сялібы Сьведчаньня; тады кара не спадзе на грамаду сыноў Ізраіля. Лявіты будуць сьцерагчы Сялібу Сьведчаньня».</verse>
				<verse number="54">Сыны Ізраіля споўнілі і зрабілі ўсё, што ГОСПАД загадаў Майсею.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">І сказаў ГОСПАД Майсею і Аарону:</verse>
				<verse number="2">«Няхай сыны Ізраіля паставяць намёты, кожны пад сьцягам сваім, пад знакамі бацькоў сваіх, навокал Намёту Спатканьня на адлегласьці.</verse>
				<verse number="3">З усходу паставіць Юда намёты адпаведна дружынаў войска свайго, а князем сыноў Юды будзе Нахшон, сын Амінадава.</verse>
				<verse number="4">Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае семдзесят чатыры тысячы шэсьцьсот.</verse>
				<verse number="5">Побач іх разложыцца табар калена Ісахара, князем якога мае быць Натанаэль, сын Цуара.</verse>
				<verse number="6">Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае пяцьдзясят чатыры тысячы чатырыста.</verse>
				<verse number="7">Потым пакаленьне Завулёна, а князем сыноў Завулёна будзе Эліяў, сын Гэлёна.</verse>
				<verse number="8">Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае пяцьдзясят сем тысячаў чатырыста.</verse>
				<verse number="9">Усіх, палічаных у табары Юды па дружынах іхніх, сто восемдзесят шэсьць тысячаў чатырыста. Яны першыя будуць выходзіць.</verse>
				<verse number="10">Ад паўднёвага боку будзе сьцяг табару Рубэна з войскам ягоным, а князем у яго будзе Эліцур, сын Шэдэура.</verse>
				<verse number="11">Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае сорак шэсьць тысячаў пяцьсот.</verse>
				<verse number="12">Побач іх разложыцца табар пакаленьня Сымона, а князем сыноў Сымона будзе Шэлюміэль, сын Цурышадая.</verse>
				<verse number="13">Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае пяцьдзясят дзевяць тысячаў трыста.</verse>
				<verse number="14">Пасьля пакаленьне Гада. Князем пакаленьня Гада будзе Эліясаф, сын Дэўэля.</verse>
				<verse number="15">Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае сорак пяць тысячаў шэсьцьсот пяцьдзесят.</verse>
				<verse number="16">Усіх, палічаных у табары Рубэна, — сто пяцьдзясят адна тысяча чатырыста пяцьдзясят. Яны другімі будуць выходзіць.</verse>
				<verse number="17">Пасля вырушыць Намёт Спатканьня і табар лявітаў у сярэдзіне другіх табараў, паводле таго, як расстаўлялі намёты, так і выходзіць будуць, кожны на месцы сваім, пад сьцягам сваім.</verse>
				<verse number="18">Ад захаду будзе сцьяг табару Эфраіма, разьмешчанага па дружынах сваіх. Князем сыноў Эфраіма будзе Элішама, сын Амігуда.</verse>
				<verse number="19">Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае сорак тысячаў пяцьсот.</verse>
				<verse number="20">Побач іх пакаленьне Манасы; князем сыноў Манасы будзе Гамаліэль, сын Пэдагсура.</verse>
				<verse number="21">Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае трыццаць дзьве тысячы дзьвесьце.</verse>
				<verse number="22">Наастатак пакаленьне Бэн’яміна; князем сыноў Бэн’яміна будзе Абідан, сын Гідэоні.</verse>
				<verse number="23">Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае трыццаць пяць тысячаў чатырыста.</verse>
				<verse number="24">Усіх, палічаных у табары Эфраіма па дружынах іхніх, — сто восем тысячаў сто. Яны трэція будуць выходзіць.</verse>
				<verse number="25">З поўначы, адпаведна дружынаў сваіх, будзе сьцяг табару Дана з войскам ягоным. Князем сыноў Дана будзе Ахіезэр, сын Амішадая.</verse>
				<verse number="26">Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае шэсьцьдзесят дзьве тысячы семсот.</verse>
				<verse number="27">Побач іх разложыцца табарам пакаленьне Асэра. Князем сыноў Асэра будзе Пагіэль, сын Акрана.</verse>
				<verse number="28">Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае сорак адну тысячу пяцьсот.</verse>
				<verse number="29">Наастатак пакаленьне Нэфталі. Князем сыноў Нэфталі будзе Ахіра, сын Энана.</verse>
				<verse number="30">Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае пяцьдзесят тры тысячы чатырыста.</verse>
				<verse number="31">Усіх, палічаных у табары Дана, — сто пяцьдзясят сем тысячаў шэсьцьсот. Яны як апошнія будуць выходзіць пад сьцягамі сваімі.</verse>
				<verse number="32">Гэта вось лічба сыноў Ізраіля, сьпісаных па сем’ях сваіх з войскам сваім, — шэсьцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзясят.</verse>
				<verse number="33">Як загадаў ГОСПАД Майсею, лявіты не былі перапісаны разам з сынамі Ізраіля.</verse>
				<verse number="34">Сыны Ізраіля споўнілі ўсё, што загадаў ГОСПАД: раскладаліся табарам пад сьцягамі сваімі і выходзілі паводле пакаленьняў і сем’яў бацькоў сваіх.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">Вось такі радавод Аарона і Майсея, калі прамаўляў ГОСПАД да Майсея на гары Сынай.</verse>
				<verse number="2">Вось гэтыя імёны сыноў Аарона: перашародны Надаў, потым Абігу, і Элеазар, і Ітамар.</verse>
				<verse number="3">Вось гэта імёны сыноў Аарона, памазаных сьвятароў, пасьвячаных, каб спаўнялі службу сьвятарскую.</verse>
				<verse number="4">Але Надаў і Абігу памерлі перад абліччам ГОСПАДА ў пустыні Сынай, калі хацелі скласьці ў ахвяру чужы агонь, ды памерлі яны бязьдзетныя, дык спаўнялі службу сьвятарскую перад абліччам бацькі свайго, Аарона, Элеазар і Ітамар.</verse>
				<verse number="5">Прамовіў зноў ГОСПАД да Майсея, кажучы:</verse>
				<verse number="6">«Прывядзі пакаленьне Левія і пастаў яго перад абліччам Аарона сьвятара, няхай яны паслугуюць яму.</verse>
				<verse number="7">Няхай рупяцца пра ўсё, што належыцца яму ды ўсёй супольнасьці адносна Намёту Спатканьня, каб выконваць службу пры Сялібе,</verse>
				<verse number="8">і няхай захоўваюць усе прыналежнасьці Намёту Спатканьня, спаўняючы абавязкі сыноў Ізраіля, каб выконваць службу пры Сялібе.</verse>
				<verse number="9">Аддай лявітаў Аарону і сынам ягоным, няхай яны будуць дадзеныя яму з сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="10">А Аарона і сыноў ягоных пастаў наглядчыкамі над службаю сьвятарскай. Калі б хто чужы прыступіў да службы, мае быць пакараны сьмерцю».</verse>
				<verse number="11">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="12">«Вось, Я выдзяліў лявітаў спасярод сыноў Ізраіля на месца ўсіх першародных, народжаных з улоньня маткі, таму леявіты будуць Маімі.</verse>
				<verse number="13">Бо Мой кожны першародны. У той дзень, калі ў зямлі Эгіпецкай выбіў Я ўсё першароднае, пасьвяціў Я Сабе ўсё першароднае ў Ізраіля, пачынаючы ад чалавека аж да жывёлы. Яны ўсе — Мае! Я — ГОСПАД!»</verse>
				<verse number="14">Гаварыў далей ГОСПАД Майсею на гары Сынай:</verse>
				<verse number="15">«Палічы сыноў Левія па сем’ях іхніх і плямёнах іхніх, усіх мужчынскага роду ад аднаго месяца і вышэй».</verse>
				<verse number="16">І палічыў іх Майсей, як загадаў яму ГОСПАД.</verse>
				<verse number="17">І вось імёны сыноў Левія: Гершон, Кегат і Мэрары.</verse>
				<verse number="18">А вось імёны сыноў Гершона па родах іхніх: Лібні і Шымэй.</verse>
				<verse number="19">Сыны Кегата па родах іхніх: Амрам, Іцгар, Геброн і Узіэль.</verse>
				<verse number="20">Сыны Мэрары па родах іхніх: Махлі і Мушы. Вось жа гэта роды Левія па сем’ях бацькоў іхніх.</verse>
				<verse number="21">Ад Гершона паходзяць сям’я Лібні і сям’я Шымэя.</verse>
				<verse number="22">Лічба сьпісаных мужчынаў ад аднаго месяца і вышэй — сем тысячаў пяцьсот.</verse>
				<verse number="23">Яны будуць разьмяшчацца за Сялібай на захад.</verse>
				<verse number="24">Галавой роду Гершона быў Эліясаф, сын Ляэля.</verse>
				<verse number="25">Сынам Гершона ў Намёце Спатканьня была даручана сама Сяліба, Намёт і пакрыцьцё ягонае, а таксама заслона пры ўваходзе ў Намёт Спатканьня.</verse>
				<verse number="26">Далей заслоны панадворку, а таксама заслона пры выхадзе на панадворак, які акружае Сялібу і ахвярнiк, а наастатак — вяроўкі, патрэбныя для службы.</verse>
				<verse number="27">Ад Кэгата паходзяць сем’і: Амрама і Іцгара, Геброна і Узіэля. Гэта вось сем’і Кегата.</verse>
				<verse number="28">Усіх мужчынаў ад аднаго месяца і вышэй — восем тысячаў шэсьцьсот; яны мелі апекавацца Сялібай.</verse>
				<verse number="29">Сем’і Кегата раскладалі табар з паўднёвага боку Сялібы.</verse>
				<verse number="30">Галавой роду Кегата быў Эліцафан, сын Узіэля.</verse>
				<verse number="31">Мелі яны рупіцца пра каўчэг, стол, сьвечнік, ахвярнiкi, а таксама пра прылады Сялібы, прызначаныя на службу Божую, наастатак — пра заслону і абслугу яе.</verse>
				<verse number="32">Начальнікам князёў сем’яў лявітаў быў Элеазар, сын Аарона сьвятара. Ён наглядаў за тымі, што спаўнялі службы ў сьвятыні.</verse>
				<verse number="33">Ад Мэрары паходзяць сем’і Махлі і Мушы; гэта сем’і Мэрары.</verse>
				<verse number="34">Поўны лік сьпісаных мужчынаў ад аднаго месяца і вышэй — шэсьць тысячаў дзьвесьце.</verse>
				<verse number="35">Галавой сем’яў Мэрары быў Цурыэль, сын Абігаіля. Яны ставілі табар з паўночнага боку Сялібы.</verse>
				<verse number="36">Сынам Мэрары даручаны былі дошкі Сялібы, іхнія папярочкі, слупкі разам з падставамі i ўсе рэчы, патрэбныя для ейнай абслугі,</verse>
				<verse number="37">і слупкі панадворку з усіх бакоў, і іхнія падставы, і колцы іх з вяроўкамі.</verse>
				<verse number="38">А з пярэдняга боку Сялібы, на ўсход перад Намётам Спатканьня стаўлялі палаткі Майсей, і Аарон, і сыны ягоныя, якім даручана сьвятыня ад імя сыноў Ізраіля. Калі б хто наблізіўся чужы, меў быць пакараны сьмерцю.</verse>
				<verse number="39">Поўная лічба лявітаў, сьпісаных Майсеем па загаду ГОСПАДА, мужчынаў ад аднаго месяца і вышэй — дваццаць дзьве тысячы.</verse>
				<verse number="40">І загадаў ГОСПАД Майсею: «Падлічы ўсіх першародных мужчынаў Ізраільцянаў у гадах ад аднаго месяца і вышэй, палічы іх паіменна,</verse>
				<verse number="41">i вазьмі лявітаў для Мяне як замену усіх першародных з сыноў Ізраіля. Я — ГОСПАД. Таксама вазьмі жывёлу іхнюю на замену ўсёй першароднай жывёлы спаміж жывёлы сыноў Ізраіля».</verse>
				<verse number="42">І палічыў Майсей на загад ГОСПАДА першародных Ізраільцянаў.</verse>
				<verse number="43">І было ўсіх першародных мужчынаў па ліку імёнаў, ад аднаго месяца і вышэй, дваццаць дзьве тысячы дзьвесьце семдзесят тры.</verse>
				<verse number="44">І зноў загадаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="45">«Вазьмі лявітаў на месца ўсіх першародных Ізраільцянаў разам з жывёлай лявітаў на замену жывёлы іхняе. Лявіты будуць Маімі. Я — ГОСПАД.</verse>
				<verse number="46">Як выкуп за гэтых дзьвесьце семдзесят трох, з першародных сыноў Ізраіля, што перавышаюць лік лявітаў,</verse>
				<verse number="47">вазьмі па пяць сыкляў ад галавы, па вазе сыкля сьвятыні; сыкль мае дваццаць гераў.</verse>
				<verse number="48">Дасі срэбнікі Аарону і сынам ягонымяк выкуп за тых, што засталіся».</verse>
				<verse number="49">І ўзяў Майсей выкуп ад тых, што перавышалі лік выкупленых лявітамі.</verse>
				<verse number="50">Дык вось ад першародных сыноў Ізраіля дастаў срэбнікаў тысячу трыста шэсьдзесят пяць [сыкляў] па вазе сыкля сьвятыні.</verse>
				<verse number="51">І аддаў Майсей срэбра выкупу Аарону і сынам ягоным на загад ГОСПАДА, як сказаў яму ГОСПАД.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">І загадаў ГОСПАД Майсею і Аарону:</verse>
				<verse number="2">«Аддзялі спаміж сыноў Левія сыноў Кегата, усю іх лічбу па родах іхніх і сем’ях іхніх,</verse>
				<verse number="3">ад трыццаці гадоў і да пяцідзесяці гадоў, усіх, здольных да службы, каб выконвалі работу ў Намёце Спатканьня.</verse>
				<verse number="4">Гэткая вось служба сыноў Кегата ў Намёце Спатканьня — [насіць] рэчы найсьвяцейшыя.</verse>
				<verse number="5">Калі табар будуць рыхтаваць у паход, тады Аарон і сыны ягоныя ўвойдуць і здымуць заслону, што вiсiць перад уваходам, і накрыюць ёю Каўчэг Сьведчаньня.</verse>
				<verse number="6">Потым пакладуць накрыцьцё са скуры тахаш, і над ім расьцягнуць тканіну, усю з фіялетавага пурпуру, а потым укладуць насілы.</verse>
				<verse number="7">Таксама стол хлябоў пакладных накрыюць тканінаю з фіялетавага пурпуру і паставяць на ім посуд, талеркі, чашы і кубкі на ахвяры вадкія; і хлябы будуць на ім заўсёды.</verse>
				<verse number="8">І пакладуць на іх тканіну кармазыновую, а потым накрыцьцё са скураў тахаш, а пасьля укладуць насілы.</verse>
				<verse number="9">Потым возьмуць тканіну з фіялетавага пурпуру і накрыюць ёй падставу сьвечніка разам з лямпамі, нажніцамі, пасудзінамі на кнаты ды ўсімі пасудзінамі для алею, ужыванымі пры ім для запальваньня.</verse>
				<verse number="10">І ўсё гэтае накрыюць накрыцьцём са скуры тахаш, і пакладуць на насілы.</verse>
				<verse number="11">І на залаты ахвярнiк пакладуць тканіну з фіялетавага пурпуру, і накрыюць яго накрыцьцём са скуры тахаш, і ўкладуць насілы.</verse>
				<verse number="12">Потым возьмуць усе прыналежнасьці, патрэбныя да службы ў сьвятыні, і накрыюць іх тканінай з фіялетавага пурпуру і накрыцьцём са скуры тахаш, і пакладуць на насілы.</verse>
				<verse number="13">І ачысьцяць ахвярнiк ад попелу, і накрыюць яго чырвоным пурпурам.</verse>
				<verse number="14">І пакладуць на ім увесь посуд, ужываны для службы пры ахвярнiку: папяльніцы, вілкі, лапаткі, крапільнікі — усе гэтыя прыналежнасьці ахвярнiка накрыюць скурай тахаш і ўкладуць насілы.</verse>
				<verse number="15">Пры выхадзе ў дарогу, калі Аарон і сыны ягоныя скончаць накрываць усе сьвятыя рэчы і ўсе прыналежнасьці іхнія, падыйдуць сыны Кегата, каб іх несьці. Нельга ім аднак дакранацца Каўчэга Сьведчаньня, каб не памерлі. Такія вось абавязкі сыноў Кегата ў Намёце Спатканьня.</verse>
				<verse number="16">Элеазар, сын Аарона сьвятара, будзе рупіцца пра алей на асьвятленьне, пра пахкія кадзілы, пра заўсёдную ахвяру хлебную, і пра алей памазаньня, і што толькі патрэбнае для служэньня ў Сялібе, і пра ўсе прыналежнасьці Сялібы».</verse>
				<verse number="17">Зноў гаварыў ГОСПАД да Майсея:</verse>
				<verse number="18">«Не дазвольце зьнікнуць сям’і Кегата сярод лявітаў,</verse>
				<verse number="19">але старайцеся, каб жылі і не паміралі, калі будуць прыступацца да найсьвяцейшых рэчаў. Аарон і сыны ягоныя няхай прыйдуць і вызначаць кожнаму свой занятак і што хто мае несьці.</verse>
				<verse number="20">Але няхай самі не ўваходзяць у сьвятыню хоць на хвіліну, каб паглядзець, бо будуць пакараныя сьмерцю».</verse>
				<verse number="21">І далей гаварыў ГОСПАД да Майсея:</verse>
				<verse number="22">«Палічы сыноў Гершона па родах іхніх і сем’ях іхніх.</verse>
				<verse number="23">Палічы ўсіх ад трыццаці гадоў і да пяцідзесяці гадоў, усіх, здольных да службы, каб выконвалі работу ў Намёце Спатканьня.</verse>
				<verse number="24">Вось такі абавязак сыноў Гершона, што яны будуць рабіць:</verse>
				<verse number="25">яны будуць насіць заслоны Сялібы і сам Намёт Спатканьня з накрыцьцём ягоным, таксама накрыцьці са скураў тахаш, заслону, што вісіць каля ўваходу ў Намёт Спатканьня,</verse>
				<verse number="26">заслоны панадворку і заслону ля ўваходу ў панадворак, які знаходзіцца вакол Сялібы і ахвярнiка, ды вяроўкі і ўсе прыналежнасьці, патрэбныя для служэньня.</verse>
				<verse number="27">На загад Аарона і сыноў ягоных павінны праходзіць ўсе службы сыноў Гершона пры пераносцы цяжараў і пры ўсякай рабоце іхняй. Даручы ім ўсё, што носяць яны.</verse>
				<verse number="28">Такі абавязак сыноў Гершона ў Намёце Спатканьня. Будуць яны пад наглядам Ітамара, сына Аарона сьвятара.</verse>
				<verse number="29">Палічы таксама сыноў Мэрары па сем’ях іхніх і родах іхніх,</verse>
				<verse number="30">ад трыццаці да пяцідзесяці гадоў, усіх, здольных да службы, каб працаваць у Намёце Спатканьня.</verse>
				<verse number="31">Такія вось іхнія абавязкі: насіць дошкі Сялібы і яе папярочкі, слупкі яе і іх падставы,</verse>
				<verse number="32">далей слупкі панадворку з усіх бакоў і іхнія падставы, калкі намёту і вяроўкі, ды ўсе рэчы пры іх, і ўсе прыналежнасьці іхнія, і запішыце ўсе рэчы, якія яны павінны насіць.</verse>
				<verse number="33">Такі абавязак сыноў Мэрары і службаў іх у Намёце Спатканьня. Будуць яны пад наглядам Ітамара, сына Аарона сьвятара».</verse>
				<verse number="34">Дык Майсей, і Аарон, і князі супольнасьці палічылі сыноў Кегата па сем’ях іхніх і родах іхніх,</verse>
				<verse number="35">ад трыццаці гадоў і аж да пяцідзесяці гадоў, усіх здатных да спаўненьня службы і працы ў Намёце Спатканьня.</verse>
				<verse number="36">Было налічана іх па сем’ях дзьве тысячы семсот пяцьдзясят.</verse>
				<verse number="37">Такая вось лічба сыноў Кегата, якія паслугуюць у Намёце Спатканьня і якіх палічыў Майсей і Аарон па загаду ГОСПАДА, дадзенага праз Майсея.</verse>
				<verse number="38">Палічаны таксама сыны Гершона па сем’ях іхніх і родах іхніх,</verse>
				<verse number="39">ад трыццаці гадоў і аж да пяцідзесяці гадоў, здатных да спаўненьня службы і да працаў у Намёце Спатканьня.</verse>
				<verse number="40">Налічана іх па сем’ях і родах дзьве тысячы шэсьцьсот трыццаць.</verse>
				<verse number="41">Гэта лічба сыноў Гершона, усіх, якія спаўняюць службу ў Намёце Спатканьня, якіх палічыў Майсей і Аарон па загаду ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="42">Палічана таксама сыноў Мэрары па сем’ях іхніх і родах іхніх,</verse>
				<verse number="43">ад трыццаці гадоў і да пяцідзесяці гадоў, усіх, здатных да службы ў Намёце Спатканьня.</verse>
				<verse number="44">І налічана іх па сем’ях тры тысячы дзьвесьце.</verse>
				<verse number="45">Гэта лічба сыноў Мэрары, якіх палічыў Майсей і Аарон па загаду ГОСПАДА, дадзенаму праз Майсея.</verse>
				<verse number="46">Так былі сьпісаны ўсе лявіты, якіх палічылі Майсей, і Аарон, і князі Ізраіля па сем’ях іхніх і родах іхніх,</verse>
				<verse number="47">ад трыццаці гадоў і аж да пяцідзесяці, здатных да спаўненьня службы ў Сялібе і да працаў у Намёце Спатканьня.</verse>
				<verse number="48">І было налічана іх восем тысячаў пяцьсот восемдзесят.</verse>
				<verse number="49">Па загаду ГОСПАДА, дадзенага Майсею, прызначаны яны кожны да сваёй работы і сваіх працаў. І былі яны палічаны, як загадаў ГОСПАД Майсею.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">І прамовіў зноў ГОСПАД да Майсея:</verse>
				<verse number="2">«Загадай сынам Ізраіля выдаліць з табару ўсіх пракажоных, хворых на выцёкі і апаганеных ад нябожчыка.</verse>
				<verse number="3">Як мужчыну, так і жанчыну выдаліце з табару, каб не паганілі табару, дзе Я жыву паміж вамі».</verse>
				<verse number="4">Так і зрабілі сыны Ізраіля, і выдалілі іх па-за табар, як загадаў ГОСПАД Майсею, так і зрабілі.</verse>
				<verse number="5">І загадаў ГОСПАД Майсею, кажучы:</verse>
				<verse number="6">«Скажы сынам Ізраіля: Калі мужчына або жанчына дапусьціцца якога грэху адносна людзей, і парушыць загад ГОСПАДА, то будзе той чалавек вінаваты.</verse>
				<verse number="7">Дык няхай яны вызнаюць грэх свой і аддадуць тое, што забранае, таму, перад кім саграшылі, з дадаткам пятай часткі.</verse>
				<verse number="8">Калі ў яго няма чалавека, якому мог бы зьвярнуць, дык мусіць ГОСПАДУ пасьвяціць гэта, няхай будзе гэта сьвятару, апрача барана, ахвяраванага на перамольваньне, каб ім ачысьціць яго.</verse>
				<verse number="9">Усе сьвятыя дары, якія прыносяць сьвятару сыны Ізраіля, яму належаць.</verse>
				<verse number="10">Сьвятыя дары кожнага Ізраільцяніна будуць належаць сьвятару. Усё, што хто дасьць сьвятару, яму належыць».</verse>
				<verse number="11">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="12">«Вось што скажы сынам Ізраіля: Муж, жонка якога распусьнічала, ашукваючы мужа,</verse>
				<verse number="13">ды спала з чужым мужчынам, і муж яе пра гэтая ня ведаў, і дапусьцілася яна нячыстасьці, але няма сьведкаў на пацьвярджэньне, якія злавілі б яе на распусьце,</verse>
				<verse number="14">і дух падазрэньня ахапіў мужа супраць жонкі сваёй, ці яна сапраўды спракудзілася, ці не,</verse>
				<verse number="15">тады няхай прывядзе ён яе да сьвятара і складзе ў ахвяру за яе дзясятую частку эфы мукі ячменнай. Ня вылье аднак на яе алею і не пакладзе кадзіла, бо гэта ахвяра падазрэньня, ахвяра выяўленьня, якая мае выявіць віну.</verse>
				<verse number="16">Дык няхай прывядзе яе сьвятар і паставіць перад ГОСПАДАМ.</verse>
				<verse number="17">Няхай возьме сьвятар пасьвенчанай вады ў гліняны посуд і няхай возьме зямлі з падлогі Сялібы і ўложыць у ваду.</verse>
				<verse number="18">І паставіць сьвятар жанчыну перад ГОСПАДАМ, адкрые валасы ёй ды паложыць на яе рукі ахвяру выяўленьня або падазрэньня; ваду ж горкую, якая нясе праклён, сьвятар будзе трымаць у руцэ сваёй.</verse>
				<verse number="19">Тады запрысягне ён жанчыну і скажа ёй: “Калі сапраўды ніводзін мужчына не ляжаў з табой, і калі з іншым не спаганілася ты што да мужа твайго, тады вада горычы і праклёну не прынясе табе шкоды</verse>
				<verse number="20">Калі аднак была ты нявернай мужу свайму ды сталася праз гэта нячыстая, бо іншы мужчына, а ня твой муж ляжаў з табой, выліваючы (насеньне),” —</verse>
				<verse number="21">тады сьвятар пракляне жанчыну прысягай праклёну і скажа ёй: “Няхай аддасьць цябе ГОСПАД праклёну і клятве ў народзе тваім, і няхай счэзьне ўлоньне тваё і апухне жывот твой.</verse>
				<verse number="22">Няхай вада праклёну пранікне ў нутро тваё, каб апух жывот твой ды апала ўлоньне тваё”. Жанчына адкажа: “Амэн, амэн”.</verse>
				<verse number="23">І напіша сьвятар на скрутку словы праклёну, а пасля змые іх вадою горычы</verse>
				<verse number="24">і дасьць выпіць жанчыне горкую ваду, якая нясе праклён, каб вада праклёну пранікла ў яе і спрычыніла горкі боль.</verse>
				<verse number="25">Потым возьме сьвятар з рук жанчыны ахвяру падазрэньня, і патрасе перад ГОСПАДАМ, і складзе яе на ахвярнiку.</verse>
				<verse number="26">Потым возьме з яе поўнай жменяй частку яе як памятную частку i спаліць яе на ахвярнiку, а пасьля дасьць жанчыне выпіць вады.</verse>
				<verse number="27">Калі вып’е жанчына ваду праклёну і калі сапраўды была яна нячыстай і нявернай мужу свайму, вада праклёну пранікне ў яе, выклікаючы горкі боль. Улоньне яе ападзе і жывот апухне, і станецца тая жанчына праклятаю ў народзе сваім.</verse>
				<verse number="28">Калі аднак тая жанчына не была нячыстай, але, наадварот, чыстай, то застанецца бяз шкоды i зноў будзе нараджаць дзяцей».</verse>
				<verse number="29">Такі вось закон адносна падазрэньня, калі жонка не стрымае вернасьці свайму мужу і праз гэта станецца нячыстай,</verse>
				<verse number="30">або калі муж ейны стане яе падазраваць, тады ён паставіць яе перад ГОСПАДАМ, а сьвятар споўніць усё, што прадпісана.</verse>
				<verse number="31">Муж яе будзе без віны, а тая жонка адкажа за грэх свой.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="6">
				<verse number="1">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="2">«Аб’яві сынам Ізраіля і скажы ім: Калі нейкі мужчына або жанчына складуць шлюбаваньне назіру, каб пасьвяціцца ГОСПАДУ,</verse>
				<verse number="3">мусяць яны ўстрымацца ад віна і сікеры, ад ўсяго п’янкога, воцату з віна ды ўсякага іншага піцьця, што выціскаецца з вінаграду. Няхай не ядуць таксама сьвежага вінаграду і сушанага.</verse>
				<verse number="4">У-ва ўсе дні, у якія з шлюбаваньня пасьвяціліся ГОСПАДУ, ня будзе [такі чалавек] есьці нічога з вінаграду, ад недасьпелага вінаграду аж да выцісканага.</verse>
				<verse number="5">Увесь час пасьвячэньня нажніцы не дакрануцца галавы ягонай. Аж да спыненьня часу, на які ён пасьвяціўся ГОСПАДУ, будзе ён сьвяты ды мае даць свабоду валасам расьці на галаве.</verse>
				<verse number="6">Увесь час пасьвячэньня ГОСПАДУ не павінен ён падыходзіць да нябожчыка.</verse>
				<verse number="7">Няхай пры пахаваньні нават бацькі, маці, брата або сястры не занячысьціцца, бо пасьвячэньне Богу ягонаму на галаве ягонай.</verse>
				<verse number="8">У-ва ўсе дні пасьвячэньня свайго сьвятым будзе ён для ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="9">А калі хто раптам пры ім памрэ, і ён занячысьціць галаву пасьвячэньня свайго, то астрыжэ галаву ў сёмы дзень, у дзень ачышчэньня свайго.</verse>
				<verse number="10">У восьмы дзень прынясе двух туркоў або двух маладых галубоў сьвятару да ўваходу ў Намёт Спатканьня.</verse>
				<verse number="11">Аднаго складзе сьвятар у ахвяру за грэх, а другога — у ахвяру цэласпаленьня і ачысьціць яго, бо саграшыў ён дзеля нябожчыка, і ў той дзень пасьвяціць галаву яго.</verse>
				<verse number="12">Ды зноў пасьвяціць ён ГОСПАДУ дні пасьвячэньня свайго, складаючы ў ахвяру ягня аднагадовае як аднагараджэньне. Дні папярэднія ня будуць залічаны яму, бо спаганіў пасьвячэньне сваё.</verse>
				<verse number="13">Такі вось закон пасьвячэньня. Калі дні, якія шлюбаваў, скончацца, прывядуць яго да ўваходу ў Намёт Спатканьня,</verse>
				<verse number="14">і ён прынясе ў ахвяру ГОСПАДУ адно аднагадовае ягня без заганы ў ахвяру цэласпаленьня, і адну аднагадовую авечку без заганы ў ахвяру за грэх, i адно ягня без заганы ў ахвяру мірную,</verse>
				<verse number="15">і кошык хлябоў прэсных з мукі пшанічнай, запраўленых алеем, i аладак прэсных, запраўленых алеем, поруч з належнай да іх ахвярай хлебнай і ахвярай вадкай.</verse>
				<verse number="16">Сьвятар занясе ўсё гэта перад ГОСПАДА i складзе ахвяру за грэх і ахвяру цэласпаленьня.</verse>
				<verse number="17">Ягня ён складзе ГОСПАДУ ў ахвяру мірную разам з кошыкам праснакоў. Потым складзе сьвятар ахвяру хлебную і ахвяру вадкую.</verse>
				<verse number="18">Тады абстрыжэ назір ля ўваходу ў Намёт Спатканьня валасы свайго пасьвячэньня і кіне іх у агонь, у каторым гарыць ахвяра прымірэньня.</verse>
				<verse number="19">Потым возьме сьвятар звараную лапатку барана, хлеб прэсны з каша і прэсную аладку i складзе іх на рукі назіра пасьля таго, як пастрыжэ ён галаву пасьвячэньня свайго.</verse>
				<verse number="20">І сьвятар дары ахвярныя патрасе перад ГОСПАДАМ; бо гэта дар сьвяты, якi належыць сьвятару, апрача грудзіны патрасаньня і пляча, якое адкладзена на ахвяру. Пасьля гэтага назір можа піць віно.</verse>
				<verse number="21">Такі вось закон адносна назіра, які шлюбаваў ахвяру сваю ГОСПАДУ за пасьвячэньне сваё апрача таго, што дазволіць яму дастатак ягоны. Паводле шлюбаваньня свайго, якое ён дасьць, павінен ён рабіць, паводле закону пасьвячэньня свайго».</verse>
				<verse number="22">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="23">«Скажы Аарону і сынам ягоным: Гэтак вось маеце вы дабраслаўляць сыноў Ізраіля і казаць ім:</verse>
				<verse number="24">“Няай дабраславіць цябе ГОСПАД i захавае цябе!</verse>
				<verse number="25">Няхай спагадна гляне ГОСПАД на цябе i зьлітуецца над табою!</verse>
				<verse number="26">Няхай зьверне ГОСПАД аблічча Сваё на цябе і дасьць табе супакой!”</verse>
				<verse number="27">Няхай так прызываюць імя Маё на сыноў Ізраіля, і Я буду ім дабраславіць».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="7">
				<verse number="1">Калі Майсей збудаваў Сялібу і памазаў яе, і пасьвяціў яе і ўсе ейныя прыналежнасьці, і памазаў іх, і пасьвяціў іх,</verse>
				<verse number="2">тады прыйшлі князі Ізраіля, галовы паасобных родаў сваіх, начальнікі пакаленьняў, якія стаялі на чале перапісу,</verse>
				<verse number="3">і прынесьлі дары свае перад ГОСПАДА: шэсьць крытых вазоў і дванаццаць валоў, па адным возе ад двух начальнікаў і па аднаму валу ад кожнага, і паставілі гэта перад Сялібай.</verse>
				<verse number="4">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="5">«Вазьмі гэта ад іх; няхай будзе гэта на абслугу Намёту Спатканьня. Разьдзялі гэта паміж лявітамі адпаведна да іх паслугі».</verse>
				<verse number="6">І ўзяў Майсей вазы і валы, і аддаў іх лявітам.</verse>
				<verse number="7">Адпаведна да іх паслугі сынам Гершона даў два вазы і чатыры валы.</verse>
				<verse number="8">Восем валоў і чатыры вазы даў сынам Мэрары, адпаведна да іхняй паслугі, якую мелі спаўняць пад наглядам Ітамара, сына Аарона сьвятара.</verse>
				<verse number="9">А сынам Кегата ня даў нічога, бо яны мелі апякавацца рэчамі найсьвяцейшымі і насіць іх на плячах сваіх.</verse>
				<verse number="10">У дзень пасьвячэньня і памазаньня ахвярнiка прынесьлі начальнікі дары свае перад ахвярнiкам.</verse>
				<verse number="11">І сказаў ГОСПАД Майсею: «Няхай кожны з начальнікаў штодзень прыносіць дары свае на пасьвячэньне ахвярнiка».</verse>
				<verse number="12">У першы дзень прынёс дар свой Нахшон, сын Амінадава, з пакаленьня Юды.</verse>
				<verse number="13">Ягоным дарам ахвярным былі міса срэбная ў сто трыццаць сыкляў вагі, таксама чаша срэбная ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні. Абедзьве напоўненыя былі пшанічнаю мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,</verse>
				<verse number="14">залатая чаша ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненая кадзілам,</verse>
				<verse number="15">адзін бычок, баран і гадавое ягня ў ахвяру цэласпаленьня,</verse>
				<verse number="16">казёл у ахвяру за грэх,</verse>
				<verse number="17">і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць аднагадовых ягнят. Гэта ахвярны дар Нахшона, сына Амінадава.</verse>
				<verse number="18">У другі дзень прынёс дар ахвярны Натанаэль, сын Цуара, князь з пакаленьня Ісахара.</verse>
				<verse number="19">Ён прынёс місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,</verse>
				<verse number="20">залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам;</verse>
				<verse number="21">аднаго бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,</verse>
				<verse number="22">казла ў ахвяру за грэх,</verse>
				<verse number="23">i ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць аднагадовых ягнят. Гэта ахвяра Натанаэля, сына Цуара.</verse>
				<verse number="24">У трэці дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Завулёна Эліяў, сын Гэлёна.</verse>
				<verse number="25">Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,</verse>
				<verse number="26">залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,</verse>
				<verse number="27">маладога бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,</verse>
				<verse number="28">казла ў ахвяру за грэх,</verse>
				<verse number="29">і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта ахвяра Эліява, сына Гэлёна.</verse>
				<verse number="30">У чацьвёрты дзень [прынёс дар ахвярны] князь Рубэна Эліцур, сын Шэдэура.</verse>
				<verse number="31">Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзесят сыкляў вагі, па сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,</verse>
				<verse number="32">залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,</verse>
				<verse number="33">аднаго бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,</verse>
				<verse number="34">казла ў ахвяру за грэх,</verse>
				<verse number="35">і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта ахвяра Эліцура, сына Шэдэура.</verse>
				<verse number="36">У пяты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Сымона Шэлюміэль, сын Цурышадая.</verse>
				<verse number="37">Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,</verse>
				<verse number="38">залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,</verse>
				<verse number="39">аднаго бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,</verse>
				<verse number="40">казла ў ахвяру за грэх,</verse>
				<verse number="41">два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта ахвяра Шэлюміэля, сына Цурышадая.</verse>
				<verse number="42">У шосты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Гада Эліясаф, сын Дэўэля.</verse>
				<verse number="43">Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,</verse>
				<verse number="44">залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,</verse>
				<verse number="45">аднаго бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,</verse>
				<verse number="46">казла ў ахвяру за грэх,</verse>
				<verse number="47">два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта ахвяра Эліясафа, сына Дэўэля.</verse>
				<verse number="48">У сёмы дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Эфраіма Элішама, сын Амігуда.</verse>
				<verse number="49">Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбнуюў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,</verse>
				<verse number="50">залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,</verse>
				<verse number="51">аднаго бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,</verse>
				<verse number="52">казла ў ахвяру за грэх,</verse>
				<verse number="53">два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта ахвяра Элішамы, сына Амігуда.</verse>
				<verse number="54">У восьмы дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Манасы Гамаліэль, сын Пэдагсура.</verse>
				<verse number="55">Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,</verse>
				<verse number="56">залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,</verse>
				<verse number="57">аднаго бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,</verse>
				<verse number="58">казла ў ахвяру за грэх,</verse>
				<verse number="59">два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта ахвяра Гамаліэля, сына Пэдагсура.</verse>
				<verse number="60">У дзявяты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Бэн’яміна Абідан, сын Гідэоні.</verse>
				<verse number="61">Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,</verse>
				<verse number="62">залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,</verse>
				<verse number="63">аднаго бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,</verse>
				<verse number="64">казла ў ахвяру за грэх,</verse>
				<verse number="65">два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта ахвяра Абідана, сына Гідэоні.</verse>
				<verse number="66">У дзясяты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Дана Ахіезэр, сын Амішадая.</verse>
				<verse number="67">Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,</verse>
				<verse number="68">залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,</verse>
				<verse number="69">аднаго бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,</verse>
				<verse number="70">казла ў ахвяру за грэх,</verse>
				<verse number="71">два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта ахвяра Ахіезэра, сына Амішадая.</verse>
				<verse number="72">У адзінаццаты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Асэра Пагіэль, сын Акрана.</verse>
				<verse number="73">Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,</verse>
				<verse number="74">залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,</verse>
				<verse number="75">аднаго бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,</verse>
				<verse number="76">казла ў ахвяру за грэх,</verse>
				<verse number="77">два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта ахвяра Пагіэля, сына Акрана.</verse>
				<verse number="78">У дванаццаты дзень [прынёс дар ахвяры] князь сыноў Нэфталі Ахіра, сын Энана.</verse>
				<verse number="79">Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,</verse>
				<verse number="80">залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,</verse>
				<verse number="81">аднаго бычка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня,</verse>
				<verse number="82">казла ў ахвяру за грэх,</verse>
				<verse number="83">два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта ахвяра Ахіры,сына Энана.</verse>
				<verse number="84">Вось дары ад князёў Ізраіля пры пасьвячэньні ахвярнiка, у дзень яго памазаньня: дванаццаць срэбных місаў, дванаццаць срэбных чашаў, дванаццаць залатых чашаў.</verse>
				<verse number="85">Кожная міса важыла сто трыццаць сыкляў срэбра, а кожная чаша — семдзесят.</verse>
				<verse number="86">Чашаў залатых, напоўненых кадзілам, было дванаццаць; кожная чаша важыла дзесяць сыкляў, па вазе сьвятыні. Агульная вага золата чашаў складала сто дваццаць сыкляў.</verse>
				<verse number="87">Агульная лічба жывёлы, прызначанай для цэласпаленьня, была: дванаццаць бычкоў, дванаццаць бараноў, дванаццаць аднагадовых ягнят, з дадаткам належных ахвяраў хлебных, і дванаццаць казлоў у ахвяру за грэх.</verse>
				<verse number="88">Агульная лічба быдла, прызначанага ў ахвяру мірную, складала: дваццаць чатыры валы, шэсьцьдзесят бараноў, шэсьцьдзесят казлоў i шэсьцьдзесят аднагадовых ягнят. Гэта былі [дары] на пасьвяту ахвярнiка, калі ён быў памазаны.</verse>
				<verse number="89">Калі Майсей уваходзіў у Намёт Спатканьня, каб гаварыць з ГОСПАДАМ, чуў ён голас, якi гаварыў яму з-над накрыўкі, якая была над Каўчэгам Сьведчаньня паміж двума херувімамі. Адтуль казаў Ён яму.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="8">
				<verse number="1">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="2">«Аб’яві Аарону i скажы яму: “Калі будзеш запальваць лямпы, то на пярэднім баку сьвечніка павінны гарэць сем лямпаў”».</verse>
				<verse number="3">Аарон зрабіў гэтак і на пярэднім баку сьвечніка запаліў лямпы, як загадаў ГОСПАД Майсею.</verse>
				<verse number="4">Такі вось быў выраб сьвечніка: куты ён быў з золата, ад падставы аж да кветак быў каваны. Быў ён зроблены паводле ўзору, які паказаў ГОСПАД Майсею.</verse>
				<verse number="5">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="6">«Вазьмі лявітаў спаміж сыноў Ізраіля і ачысьці іх.</verse>
				<verse number="7">Ачысьці іх так: пакрапі іх вадой ахвяры за грэх, і няхай паголяць яны ўсе валасы на целе, і няхай вымыюць адзеньне сваё, і будуць чыстымі.</verse>
				<verse number="8">Потым возьмуць цяля са статку і ахвяру з мукі, запраўленай алеем, а другое цяля са статку ты возьмеш у ахвяру за грэх.</verse>
				<verse number="9">Прывядзі лявітаў перад Намёт Спатканьня і зьбяры ўсю супольнасьць Ізраіля.</verse>
				<verse number="10">Калі лявіты зьбяруцца перад ГОСПАДАМ, няхай сыны Ізраіля пакладуць на іх рукі свае.</verse>
				<verse number="11">Потым Аарон як патрасанае перад ГОСПАДАМ ахвяруе лявітаў ад сыноў Ізраіля, каб былі служыцелямі Ягонымі.</verse>
				<verse number="12">А лявіты няхай ускладуць рукі свае на галовы цялят, і ты аднаго з іх складзеш у ахвяру за грэх, а другога — у ахвяру ГОСПАДУ на цэласпаленьне, каб ачысьціць іх.</verse>
				<verse number="13">Потым паставіш лявітаў перад Ааронам і сынамі ягонымі і ахвяруеш іх як патрасанае ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="14">Выдзелі лявітаў спаміж сыноў Ізраіля, каб былі яны Маімі.</verse>
				<verse number="15">А потым няхай прыходзяць і служаць у Намёце Спатканьня, калі ты іх ачысьціш і ахвяруеш іх як ахвяру пасьвячэньня.</verse>
				<verse number="16">Бо яны Мне аддадзены спасярод сыноў Ізраіля. Узяў Я іх замест першародных, якія родзяцца ў Ізраіля.</verse>
				<verse number="17">Бо Мае ўсе першародныя з сыноў Ізраіля, як з людзей, так і з жывёлы. Ад таго дня, у які Я выгубіў усё першароднае ў зямлі Эгіпецкай, Я іх пасьвяціў Сабе.</verse>
				<verse number="18">І ўзяў Я лявітаў замест усіх першародных спаміж сыноў Ізраіля,</verse>
				<verse number="19">і даю іх Аарону і сынам ягоным спаміж сыноў Ізраіля, каб служылі Мне за ўсяго Ізраіля ў Намёце Спатканьня, каб перамаляць ГОСПАДА за іх, каб усьцерагчы ад кары народ, калі б асьмеліўся наблізіцца да Сялібы».</verse>
				<verse number="20">Дык Майсей і Аарон і ўся супольнасьць сыноў Ізраіля зрабілі з лявітамі гэтак; як загадаў ГОСПАД Майсею, так і зрабілі з імі сыны Ізраіля.</verse>
				<verse number="21">Вось жа ачысьціліся лявіты і памылі адзеньне сваё, а Аарон, патрасаючы, ахвяраваў іх ГОСПАДУ і ачысьціў іх, каб былі ачышчаныя.</verse>
				<verse number="22">Пасьля спаўнялі яны абавязкі свае ў Намёце Спатканьня ў прысутнасьці Аарона і сыноў ягоных. Як адносна лявітаў загадаў ГОСПАД Майсею, так вось і сталася.</verse>
				<verse number="23">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="24">«Такі вось закон адносна лявітаў: ад дваццаці пяці гадоў і вышэй няхай прыходзяць яны і служаць ў Намёце Спатканьня;</verse>
				<verse number="25">а калі скончаць пяцідзясяты год жыцьця, няхай ня служаць,</verse>
				<verse number="26">а будуць толькі дапамагаць братам сваім у Намёце Спатканьня, але абавязкаў ужо сваіх спаўняць ня будуць. Так зробіш з лявітамі адносна службы іхняй».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="9">
				<verse number="1">У першы месяц другога году па выхадзе з Эгіпту сказаў ГОСПАД Майсею ў пустыні Сынай:</verse>
				<verse number="2">«У вызначаны час сыны Ізраіля павінны сьвяткаваць Пасху.</verse>
				<verse number="3">Будзеце яе сьвяткаваць у чатырнаццаты дзень гэтага месяца вечарам паводле ўсіх адносна яе законаў і звычаяў».</verse>
				<verse number="4">І прамовіў Майсей да сыноў Ізраіля, каб яны справілі Пасху.</verse>
				<verse number="5">І яны спраўлялі Пасху ў свой час у чатырнаццаты дзень месяца вечарам у пустыні Сынай. Паводле ўсяго таго, што загадаў ГОСПАД Майсею, рабілі сыны Ізраіля.</verse>
				<verse number="6">І былі людзі, якія дзеля дакрананьня да нябожчыка сталіся нячыстымі і не маглі ў той дзень спраўляць Пасху, і прыйшлі яны да Майсея і Аарона,</verse>
				<verse number="7">і сказалі ім: «Мы — нячыстыя дзеля дакрананьня да нябожчыка, але дзеля чаго мы пазбаўлены таго, каб сярод сыноў Ізраіля ў вызначаны час маглі скласьці ахвяры ГОСПАДУ?»</verse>
				<verse number="8">І сказаў ім Майсей: «Пачакайце, даведаюся, што адносна вас загадае ГОСПАД».</verse>
				<verse number="9">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="10">«Скажы сынам Ізраіля: Чалавек з вас ці з нашчадкаў вашых, які стаўся нячыстым дзеля нябожчыка або дзеля далёкай дарогі, павінен спраўляць Пасху</verse>
				<verse number="11">ў чатырнаццаты дзень другога месяца вечарам; з прэсным хлебам і горкімі травамі няхай спажываюць яе.</verse>
				<verse number="12">Няхай не пакідаюць з яе анічога да раніцы, таксама косткі яе ня будуць ламаць. Няхай увесь парадак Пасхі дакладна захаваюць.</verse>
				<verse number="13">Калі ж хто чысты і не ў дарозе, а Пасхі не спраўляе, вынішчана будзе душа тая з народу свайго, бо ён ня склаў ахвяры ГОСПАДУ ў свой час. Ён сам адкажа за грэх свой.</verse>
				<verse number="14">Падарожнік і прыбылец, калі б такія жылі б у вас, няхай спраўляюць Пасху паводле закону і звычаяў Пасхі. Загад той самы будзе ў вас і чужынцу, і тутэйшаму».</verse>
				<verse number="15">У дзень, у які была пастаўлена Сяліба, воблака накрыла Сялібу разам з Намётам Сьведчаньня, і ад вечара да раніцы заставалася над Сялібай у выглядзе агня.</verse>
				<verse number="16">І так было заўсёды: днём пакрывала яе воблака, а ноччу — як бы бляск агню.</verse>
				<verse number="17">Калі воблака, якое пакрывала Сялібу, падымалася над Сялібай, тады сыны Ізраіля выходзілі ў дарогу, а на тым месцы, дзе затрымоўвалася, там раскладаліся табарам.</verse>
				<verse number="18">На загад ГОСПАДА выходзілі яны ў дарогу і на загад Ягоны раскладаліся табарам. Усе дні, у якія воблака стаяла над Сялібай, яны заставаліся ў тым самым месцы.</verse>
				<verse number="19">Вось жа здаралася, што воблака доўгі час трымалася над Сялібай, і сыны Ізраіля паводле волі ГОСПАДА не выходзілі ў дарогу.</verse>
				<verse number="20">Але здаралася таксама, што воблака кароткі час стаяла над Сялібай, і сыны Ізраіля паводле волі ГОСПАДА раскладаліся табарам і па загадзе Ягоным рушылі ў дарогу.</verse>
				<verse number="21">Было і так, што воблака стаяла ад вечара да раніцы, а на раніцы падымалася, тады і яны зьбіраліся ў дарогу. Часам стаяла воблака дзень і ноч, і як толькі яно падымалася, яны адразу выходзілі ў дарогу.</verse>
				<verse number="22">Вось жа калі два дні, або месяц, або некалькі дзён стаяла воблака над Сялібай, то і сыны Ізраіля стаялі і не зьбіраліся ў дарогу.</verse>
				<verse number="23">Паводле волі ГОСПАДА яны раскладаліся табарам, і на слова ГОСПАДА выпраўляліся ў дарогу; яны трымаліся волі ГОСПАДА і загадаў, даваных праз Майсея.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="10">
				<verse number="1">І казаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="2">«Зрабі сабе дзьве трубы срэбныя, кутыя, якімі зможаш склікаць усю супольнасьць, калі трэба будзе рыхтаваць табар у дарогу.</verse>
				<verse number="3">Калі затрубяць у трубы, зьбярэцца да цябе ўся супольнасьць да ўваходу ў Намёт Спатканьня.</verse>
				<verse number="4">А калі толькі ў адну затрубяць, зьбяруцца да цябе толькі князі і начальнікі дружынаў Ізраіля.</verse>
				<verse number="5">Калі затрубіш працягла, падымуцца тыя дружыны, якія з усходняга боку.</verse>
				<verse number="6">Калі другі раз працягла затрубіш, падымуцца тыя дружыны, якія з паўднёвага боку. Знакам на вырушаньне табару будзе працяглае трубеньне.</verse>
				<verse number="7">На зьбіраньне супольнасьці будзе просты гук, а не працяглы.</verse>
				<verse number="8">Трубіць у трубы будуць сыны Аарона, сьвятары. Будзе гэта вам і нашчадкам вашым закон вечны.</verse>
				<verse number="9">Калі будзеш ісьці на вайну ў зямлі вашай супраць ворага, які наступае на вас, будзеце працягла трубіць у трубы. Гэта будзе кліч ваш перад ГОСПАДАМ, Богам вашым, і будзеце збаўлены з рук ворагаў вашых.</verse>
				<verse number="10">Калі будзеце мець баляваньне ў сьвяты і ў маладзікі, пры вашых ахвярах цэлапсаленьня i ахвярах мірных, будзеце трубіць у трубы; яны будуць прыпамінаньнем перад ГОСПАДАМ пра вас. Я — ГОСПАД, Бог ваш!»</verse>
				<verse number="11">У другі год, у другі месяц, у дваццаты дзень месяца, паднялося воблака з-над Сялібы Сьведчаньня.</verse>
				<verse number="12">І вырушылі сыны Ізраіля ў дарогу сваю з пустыні Сынай і спынілася воблака ў пустыні Паран.</verse>
				<verse number="13">Першы раз паводле загаду ГОСПАДА, дадзенага праз Майсея, рушыў табар у дарогу.</verse>
				<verse number="14">Першым вырушыў сьцяг табару сыноў Юды з дружынамі сваімі, князем якіх быў Нахшон, сын Амінадава.</verse>
				<verse number="15">Дружыны пакаленьня Ісахара ўзначальваў Натанаэль, сын Цуара.</verse>
				<verse number="16">А над дружынамі пакаленьня Завулёна быў князем Эліяў, сын Гэлёна.</verse>
				<verse number="17">І разабралі Сялібу, і вырушылі сыны Гершона і сыны Мэрары, несучы Сялібу.</verse>
				<verse number="18">Вырушыў у дарогу сьцяг табару сыноў Рубэна з дружынамі сваімі, а над грамадой гэтай князем быў Эліцур, сын Шэдэура.</verse>
				<verse number="19">А над дружынай пакаленьня Сымона князем быў Шэлюміэль, сын Цурышадая.</verse>
				<verse number="20">Над дружынай пакаленьня сыноў Гада князем быў Эліясаф, сын Дэўэля.</verse>
				<verse number="21">Рушылі ў дарогу сыны Кегата, несучы найсьвяцейшыя рэчы. Пакуль яны прыбылі, Сяліба была ўжо пастаўлена.</verse>
				<verse number="22">Падняўся сьцяг табару сыноў Эфраіма з дружынамі сваімі, князем якіх быў Элішама, сын Амігуда.</verse>
				<verse number="23">А над дружынай пакаленьня Манасы князем быў Гамаліэль, сын Пэдагсура.</verse>
				<verse number="24">А над дружынай сыноў Бэн’яміна князем быў Абідан, сын Гідэоні.</verse>
				<verse number="25">Потым падняўся сьцяг табару сыноў Дана з дружынамі сваімі, князем якіх быў Ахіезэр, сын Амішадая.</verse>
				<verse number="26">А над дружынай пакаленьня сыноў Асэра князем быў Пагіэль, сын Акрана.</verse>
				<verse number="27">А над дружынай сыноў Нэфталі князем быў Ахіра, сын Энана.</verse>
				<verse number="28">Вось такі быў парадак паходу сыноў Ізраіля з дружынамі сваімі, калі выходзілі ў дарогу.</verse>
				<verse number="29">І сказаў Майсей Хававу, сыну Рэгуэля, Мадыянца, цесьця свайго: «Выпраўляемся мы ў зямлю, якую абяцаў нам даць ГОСПАД. Хадзі з намі, і будзе табе добра з намі, бо ГОСПАД абяцаў дабро Ізраілю».</verse>
				<verse number="30">Той адказаў яму: «Не пайду я з табой, але вярнуся ў зямлю маю, у якой я нарадзіўся».</verse>
				<verse number="31">І сказаў [Майсей]: «Не пакідай нас, бо ты ведаеш, у якіх мясцовасьцях пустыні маем мы раскладацца табарам, дык будзеш нашымі вачыма.</verse>
				<verse number="32">Калі пойдзеш з намі, то што будзе найлепшае з багацьцяў, якія дасьць нам ГОСПАД, дамо табе».</verse>
				<verse number="33">І выправіліся яны з гары ГОСПАДА, і ішлі на працягу трох дзён. Каўчэг Запавету ГОСПАДАВАГА ішоў наперадзе іх на працягу трох дзён, выбіраючы месца на табар.</verse>
				<verse number="34">Воблака ГОСПАДАВА ацяняла іх днём, калі яны выходзілі з табару.</verse>
				<verse number="35">Калі вырушаў Каўчэг у дарогу, Майсей казаў: «Паўстань, ГОСПАДЗЕ, і няай разьбягуцца ворагі Твае, і няхай паўцякаюць тыя, што зьненавідзелі Цябе, перад абліччам Тваім».</verse>
				<verse number="36">А калі стаўлялі Каўчэг, казаў: «Вярніся, ГОСПАДЗЕ, да шматлікага войска Ізраільскага!»</verse>
			</chapter>
			<chapter number="11">
				<verse number="1">І пачаў народ наракаць на ГОСПАДА, як бы стогнучы ад вялікага гора. Калі пачуў гэта ГОСПАД, разгневаўся, і ўзгарэўся на іх, як агонь, гнеў ГОСПАДА, i зьнішчыў крайнюю частку табара.</verse>
				<verse number="2">Тады народ стаў клікаць Майсея, і Майсей маліў ГОСПАДА, і агонь спыніўся.</verse>
				<verse number="3">І назвалі тое месца Табэра, таму што ўзгарэўся супраць іх агонь ГОСПАДАЎ.</verse>
				<verse number="4">Іншапляменныя людзі, якія былі паміж імі, сталі адчуваць нястачу, і разам з імі сыны Ізраіля плакалі і наракалі: «Хто дасьць нам наесьціся мяса?</verse>
				<verse number="5">Мы памятаем, як у Эгіпце мы елі дарма рыбу. Памятаем агуркі, дыні, цыбулю і часнык.</verse>
				<verse number="6">Горла нашае ссохла, нічога іншага ня бачаць вочы нашыя, апрача манны».</verse>
				<verse number="7">Манна ж была падобная да насеньня каляндры i мела выгляд як бдалах.</verse>
				<verse number="8">Людзі выходзілі і зьбіралі яе, і малолі ў жорнах або таўклі ў ступе i варылі ў гаршчках, і рабілі з яе аладкі; і смак іх быў падобны да аладак з алеем.</verse>
				<verse number="9">Калі ноччу раса ападала на табар, адначасова ападала і манна.</verse>
				<verse number="10">Вось жа Майсей чуў, як народ плача і наракае сем’ямі, кожны каля ўваходу ў намёт свой. І вельмі ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА, і гэта невыносным было Майсею.</verse>
				<verse number="11">І сказаў Майсей ГОСПАДУ: «Чаму Ты мучыш слугу Твайго? Чаму не магу я знайсьці ласкі ў Цябе? І чаму Ты ўсклаў на мяне ўвесь цяжар народу гэтага?</verse>
				<verse number="12">Ці ж з мяне пачаўся ўвесь народ гэты або з мяне нарадзіўся, што Ты кажаш мне: “Насі яго ў сэрцы тваім, як носiць карміцелька дзіцятка, і занясі яго ў зямлю, якую запрысяг Ты бацькам нашым”?</verse>
				<verse number="13">Адкуль узяць мне мяса, каб даць усяму народу гэтаму? З плачам наракаюць на мяне, кажучы: “Дай нам мяса, каб маглі наесьціся!”</verse>
				<verse number="14">Не магу адзін насіць увесь гэты народ, бо ён зацяжкі для мяне.</verse>
				<verse number="15">Калі Ты такім чынам абыходзішся са мною, дык прашу, забі мяне, калі маю ласку ў вачах Тваіх, каб ня бачыў я болей няшчасьця майго!»</verse>
				<verse number="16">І сказаў ГОСПАД Майсею: «Скліч Мне семдзясят чалавек спасярод старшыняў Ізраіля, пра якіх ты ведаеш, што яны людзі разважныя і ўмеюць кіраваць, і прывядзі іх у Намёт Спатканьня. Няхай там яны стаяць разам з табой,</verse>
				<verse number="17">а Я зыйду і буду гаварыць з табою. Вазьму тады з духа твайго і перадам ім, каб яны разам з табою насілі цяжар народу, а ня толькі ты быў ім абцяжараны.</verse>
				<verse number="18">А народу скажы: “Ачысьцьцеся, заўтра будзеце есьці мяса, бо Я пачуў плач ваш: ‘Хто дасьць нам есьці мяса? Добра было нам у Эгіпце’. Вось жа дасьць вам ГОСПАД мяса, і будзеце есьці,</verse>
				<verse number="19">і не адзін дзень, ані два або пяць, або дзесяць, ані дваццаць нават,</verse>
				<verse number="20">але ўвесь месяц, аж пакуль вам ня выйдзе праз ноздры вашыя і не абрыдзіць вам, бо адвярнуліся вы ад ГОСПАДА, Які сярод вас, і наракалі на Яго, кажучы: ‘Чаму выходзілі мы з Эгіпту?’”»</verse>
				<verse number="21">І сказаў Майсей: «Шэсьцьсот тысячаў пешых у гэтым народзе, а Ты кажаш: “Я дам ім есьці мяса цэлы месяц”?</verse>
				<verse number="22">Ці ж усе авечкі і валы будуць забітыя, каб хапіла ім наесьціся? Або ці ўсе рыбы ў моры зьбяруцца ў адно, каб ім хапіла?»</verse>
				<verse number="23">Адказаў яму ГОСПАД: «Ці ж рука ГОСПАДА скарацілася? Цяпер убачыш, ці слова Маё спаўняецца на справе, ці не».</verse>
				<verse number="24">І выйшаў Майсей, і абвясьціў народу словы ГОСПАДА, і склікаў семдзясят старшыняў народу, і паставіў іх вакол Сялібы.</verse>
				<verse number="25">А ГОСПАД зыйшоў у воблаку і гаварыў з ім, і ўзяў з духа, які быў на Майсею, і перадаў сямідзесяці старшыням. І калі дух супачыў на іх, праракавалі яны, а потым перасталі.</verse>
				<verse number="26">Два чалавекі засталіся ў табары, адзін зваўся Эльдад, а другі — Мэдад. На іх таксама зыйшоў дух, бо былі яны пакліканыя, толькі не пайшлі ў Намёт. Калі яны праракавалі ў табары,</verse>
				<verse number="27">прыбег юнак да Майсея і паведаміў яму: «Эльдад і Мэдад праракуюць у табары».</verse>
				<verse number="28">Егошуа, сын Нуна, які ад юнацтва свайго быў на паслузе ў Майсея, сказаў: «Гаспадару мой, Майсей, забарані ім!»</verse>
				<verse number="29">Але Майсей адказаў: «Ці не зайздросны ты замест мяне? О, каб увесь народ так праракаваў і каб даў ім ГОСПАД Духа Свайго!»</verse>
				<verse number="30">Пасьля Майсей і старшыні Ізраіля вярнуліся ў табар.</verse>
				<verse number="31">Раптам падняўся вецер ад ГОСПАДА і прынёс ад мора перапёлак, і кінуў іх на табар з абодвух бакоў на дзень дарогі, і пакрылі яны зямлю на два локці вышыні.</verse>
				<verse number="32">І паўстаў народ, і ўвесь той дзень ды ўсю ноч, і ўвесь наступны дзень зьбіралі перапёлак; хто мала сабраў, прынёс ня менш дзесяці гомараў; і разлажылі іх навакол табару.</verse>
				<verse number="33">Яшчэ мяса было ў зубах іхніх і не было яшчэ зьедзена, калі зноў узгарэўся гнеў ГОСПАДА супраць народу і ўдарыў яго ГОСПАД плягаю дужа вялікай.</verse>
				<verse number="34">Дзеля таго тое месца названа Кіброт-Гатава, бо там пахавалі прагавіты народ.</verse>
				<verse number="35">Выйшаўшы з Кіброт-Гатавы, яны прыйшлі ў Гацэрот і там затрымаліся.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="12">
				<verse number="1">Мірыям і Аарон блага гаварылі супраць Майсея з прычыны Кушыткі, якую ён узяў за жонку,</verse>
				<verse number="2">і казалі: «Ці ж толькі праз аднаго Майсея гаварыў ГОСПАД? Ці таксама і праз нас не гаварыў Ён?» І пачуў гэта ГОСПАД.</verse>
				<verse number="3">Майсей жа быў найпакарнейшым з усіх людзей, якія жылі на зямлі.</verse>
				<verse number="4">І сказаў раптам ГОСПАД да Майсея і да Аарона, і да Мірыям: «Толькі вы трое падыйдзіце да Намёту Спатканьня». І падыйшлі ўсе трое.</verse>
				<verse number="5">І ГОСПАД зыйшоў у слупе воблачным і затрымаўся каля ўваходу, і паклікаў Аарона і Міріям, і ўвайшлі яны абое.</verse>
				<verse number="6">І сказаў Ён ім: «Слухайце словы Мае. Калі хто спаміж вас будзе прарок ГОСПАДАЎ, Я аб’яўлюся яму ў зьяве, і ў снах буду казаць яму.</verse>
				<verse number="7">Але ня так са слугой Маім Майсеем, ён — найвярнейшы ў-ва ўсім доме Маім!</verse>
				<verse number="8">Вуснамі ў вусны Я кажу яму, і адкрыта, а не праз відзежы і зьявы, бачыць ён ГОСПАДА! Дык чаму адважыліся вы дакараць слугу Майго Майсея?»</verse>
				<verse number="9">І загневаўся на іх, і адыйшоў.</verse>
				<verse number="10">І воблака зьнікла, а яно было над Сялібай. І вось Мірыям сталася ў момант белая, як сьнег, ад праказы. Калі Аарон павярнуўся да яе, спасьцярог, што яна пракажоная.</verse>
				<verse number="11">Тады прасіў ён Майсея: «Прашу, гаспадару мой, не карай нас за грэх, якога мы неразважна дапусьціліся.</verse>
				<verse number="12">Не дапусьці, каб сталася яна, як спарон, які напалову гнілы выходзіць з улоньня маці сваёй».</verse>
				<verse number="13">Дык прасіў Майсей ГОСПАДА: «Божа, прашу Цябе, аздараві яе!»</verse>
				<verse number="14">І адказаў яму ГОСПАД: «Калі б бацька яе плюнуў ёй у твар, ці ня мусіла б яна сем дзён сароміцца? Так мае яна на сем дзён быць па-за табарам, а потым можа зноў вярнуцца».</verse>
				<verse number="15">І выдалена была Мірыям па-за табар на сем дзён, а народ ня рухаўся з таго месца, пакуль Мірыям не вярнулася.</verse>
				<verse number="16">Пасьля народ выйшаў з Гацэроту і разлажыўся табарам у пустыні Паран.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="13">
				<verse number="1">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="2">«Пашлі людзей, якія выведаюць зямлю Ханаан, якую Я маю даць сынам Ізраіля, па адным з кожнага пакаленьня бацькоў іхніх».</verse>
				<verse number="3">Што ГОСПАД загадаў, тое і зрабіў Майсей; і паслаў іх Майсей з пустыні Паран, а ўсе яны князі ў сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="4">Вось імёны іхнія: з пакаленьня Рубэна — Шамуа, сын Закура;</verse>
				<verse number="5">з пакаленьня Сымона — Шафат, сын Харэя;</verse>
				<verse number="6">з пакаленьня Юды — Халеў, сын Ефунны;</verse>
				<verse number="7">з пакаленьня Ісахара — Ігаль, сын Язэпа;</verse>
				<verse number="8">з пакаленьня Эфраіма — Ошэа, сын Нуна;</verse>
				<verse number="9">з пакаленьня Бэн’яміна — Пальцы, сын Рафу;</verse>
				<verse number="10">з пакаленьня Завулёна — Гадыэль, сын Соды,</verse>
				<verse number="11">з пакаленьня Язэпа, пакаленьня Манасы — Гады, сын Сусі,</verse>
				<verse number="12">з пакаленьня Дана — Аміэль, сын Гемальлі,</verse>
				<verse number="13">з пакаленьня Асэра — Сэтур, сын Мікаэля,</verse>
				<verse number="14">з пакаленьня Нэфталі — Нагбі, сын Вафшы,</verse>
				<verse number="15">з пакаленьня Гада — Геўэль, сын Махі.</verse>
				<verse number="16">Гэта вось імёны мужчынаў, пасланых Майсеем для выведваньня зямлі [Ханаан]. Ошэа, сына Нуна, назваў Майсей потым Егошуа.</verse>
				<verse number="17">Пасылаючы іх дзеля выведваньня зямлі Ханаан, Майсей сказаў ім: «Ідзіце праз Нэгеў. Калі прыйдзеце ў горы,</verse>
				<verse number="18">разгледзьце зямлю, якая яна, і народ, жыхароў той зямлі, ці моцны ён, ці кволы, ці нямногія лікам, ці шматлікія?</verse>
				<verse number="19">І сама зямля ці добрая, ці ліхая? Якія гарады: ці абмураваныя, ці без муроў?</verse>
				<verse number="20">Ці глеба ўрадлівая, ці пустая, заросшая дрэвамі, ці бяз дрэваў. Будзьце адважнымі і прынясіце нам пладоў той зямлі». Быў жа час дасьпяваньня вінаграду.</verse>
				<verse number="21">Яны пайшлі і выведалі зямлю ад пустыні Сін аж па Рэгоў паблізу Хамату.</verse>
				<verse number="22">І дайшлі да Нэгеву, а адтуль прыйшлі ў Хеўрон, дзе жылі Ахіман, і Шэшай, і Тальмай, сыны Анака. А Хеўрон пабудаваны на сем гадоў раней, чым Цаан, горад Эгіпецкі.</verse>
				<verse number="23">Дайшлі яны аж да даліны Эшколь, там зрэзалі вінаградную галінку з гронкай вінаграду, якую несьлі на жэрдцы два мужчыны. Узялі таксама яблыкаў гранатавых і фігаў і несьлі з таго месца.</verse>
				<verse number="24">І назвалі яго далінай Эшколь, таму што адтуль сыны Ізраіля несьлі гронку вінаграду.</verse>
				<verse number="25">І вярнуліся выведчыкі зямлі праз сорак дзён, абыйшоўшы ўвесь тот край.</verse>
				<verse number="26">І прыйшлі да Майсея і Аарона, і ўсей супольнасьці сыноў Ізраіля ў пустыню Паран, у Кадэш. І расказвалі ім, і паказалі плады той зямлі ўсім сабраным.</verse>
				<verse number="27">І так вось расказвалі: «Прыйшлі мы ў зямлю, у якую паслаў ты нас, якая сапраўды ацякае малаком і мёдам, як можаш пераканацца з гэтых пладоў.</verse>
				<verse number="28">Але жыхароў мае яна дужых і гарады вялікія і ўмацаваныя. Бачылі мы там таксама сыноў Анака.</verse>
				<verse number="29">Амалекцы жывуць у Нэгеве; Хеты, і Евусэі, і Амарэйцы — у гарах, а Хананейцы жывуць каля мора і на берагах Ярдану».</verse>
				<verse number="30">Халеў супакойваў абурэньне народу супраць Майсея, кажучы: «Пойдзем і здабудзем зямлю, бо мы можам авалодаць ёю».</verse>
				<verse number="31">А іншыя, якія былі з ім, казалі: «Ніякім чынам ня зможам ваяваць з тым народам, бо ён дужэйшы за нас».</verse>
				<verse number="32">І гаварылі ліхія весткі пра зямлю, якую аглядалі, паміж сыноў Ізраіля, кажучы: «Зямля, якую мы аглядалі, пажырае жыхароў сваіх, а народ, які мы бачылі, — высокага росту.</verse>
				<verse number="33">Бачылі мы там волатаў, сыноў Анака, з роду волатаўскага, і ў нашых вачах мы выглядалі як саранча, і такімі ж мы былі ў вачах іхніх».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="14">
				<verse number="1">І ўсё зграмаджэньне ў тую ноч плакала ў голас,</verse>
				<verse number="2">і наракалі на Майсея і Аарона ўсе сыны Ізраіля, і казалі: «Лепш, каб мы былі паўміралі ў Эгіпце, або ў той бязьлюднай пустыні.</verse>
				<verse number="3">Навошта завёў нас ГОСПАД у гэтую зямлю, каб мы загінулі ад мяча, а жонкі і дзеці нашыя пайшлі ў палон? Ці ня лепш нам вярнуцца ў Эгіпет?»</verse>
				<verse number="4">І казалі адзін аднаму: «Паставім сабе правадыра і вернемся ў Эгіпет».</verse>
				<verse number="5">Пачуўшы гэта, Майсей і Аарон упалі ніцма на зямлю перад усёй супольнасьцю сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="6">А Егошуа, сын Нуна, і Халеў, сын Ефунны, якія самі аглядалі зямлю, разьдзёрлі шаты свае</verse>
				<verse number="7">і казалі ўсяму зграмаджэньню сыноў Ізраіля: «Зямля, якую мы абыйшлі, вельмі добрая.</verse>
				<verse number="8">Калі ласкавы будзе ГОСПАД, то ўвядзе нас у яе і дасьць нам зямлю, якая ацякае малаком і мёдам.</verse>
				<verse number="9">Не бунтуйцеся супраць ГОСПАДА і не палохайцеся народу той зямлі, бо, як хлеб, мы іх праглынем. Яны ня маюць ніякай абароны, бо ГОСПАД з намі. Ня бойцеся іх».</verse>
				<verse number="10">Уся супольнасьць з абурэньнем гаманіла і хацела іх укаменаваць, калі над Намётам Спатканьня зьявілася хвала ГОСПАДА перад абліччам усіх сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="11">І прамовіў ГОСПАД да Майсея: «Дакуль будзе зьневажаць Мяне народ гэты? Дакуль жа ня будзе ён верыць усім знакам, якія Я ўчыніў перад ім?</verse>
				<verse number="12">Я адведаю іх пошасьцю і зусім выгублю. А з цябе Я зраблю вялікі народ, мацнейшы за іх».</verse>
				<verse number="13">І сказаў Майсей ГОСПАДУ: «Вось жа пачуюць Эгіпцяне, ад якіх Ты вывеў народ гэты магутнасьцю Тваёй,</verse>
				<verse number="14">і будуць пра гэта казаць жыхарам зямлі, якія чулі, што Ты, ГОСПАДЗЕ, даешся бачыць Сябе тварам у твар, і воблака Тваё стаіць над імі, і Ты ідзеш перад імі днём у слупе воблачным, а ноччу — у слупе вогненным.</verse>
				<verse number="15">Дык калі гэты народ выб’еш да апошняга чалавека, народы, якія пра гэта пачуюць, скажуць пра Цябе:</verse>
				<verse number="16">“ГОСПАД ня мог увесьці народ у зямлю, якую ім запрысяг, дзеля таго Ён выбіў іх у пустыні!”</verse>
				<verse number="17">Дык няхай праславіцца моц Госпада, як Ты запрысяг, кажучы:</verse>
				<verse number="18">“ГОСПАД цярплівы і бязьмежнай міласэрнасьці, Які прабачае правіны і грахі і не пакідае без пакараньня, але карае беззаконьні бацькоў на сынах да трэйцяга, а нават да чацьвёртага пакаленьня”.</verse>
				<verse number="19">Дык даруй правіну народу гэтаму дзеля вялікай ласкавасьці Тваёй, як Ты прабачаў народу гэтаму ад Эгіпту аж дасюль».</verse>
				<verse number="20">І сказаў ГОСПАД: «Вось, Я прабачаю паводле слова твайго.</verse>
				<verse number="21">Але, як Я жывы, слава ГОСПАДА напоўніць усю зямлю!</verse>
				<verse number="22">Усе людзі, якія бачылі славу Маю і знакі, якія чыніў Я ў Эгіпце і ў пустыні, але ўсё ж такі спакушалі Мяне ўжо дзесяць разоў і ня слухалі голасу Майго,</verse>
				<verse number="23">не пабачаць яны зямлі, якую запрысяг Я бацькам іхнім, і ніхто з тых, хто зьневажаў Мяне, ня будзе аглядаць яе.</verse>
				<verse number="24">Толькі слугу Майго Халева, поўнага іншага духа, які ідзе за Мною, увяду Я ў тую зямлю, у якую ён ўжо ўвайшоў, і насеньне ягонае авалодае ёю.</verse>
				<verse number="25">Няхай Амалек і Хананейцы жывуць у далінах. Заўтра падымеце табар і вернецеся ў пустыню ў накірунку Мора Чырвонага».</verse>
				<verse number="26">І сказаў ГОСПАД Майсею і Аарону:</verse>
				<verse number="27">«Дакуль гэтая грамада ліхая будзе наракаць на Мяне? Чуў Я нараканьні сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="28">Дык скажы ім: “Жыву Я, кажа ГОСПАД. Як вы гаварылі, Я пачуў, і гэтак зраблю вам!</verse>
				<verse number="29">У гэтай пустыні пападаюць трупы вашыя! Усе, што наракалі на Мяне, ад дваццаці гадоў і вышэй, палічаны.</verse>
				<verse number="30">Ня ўвойдзеце вы ў зямлю, на якой Я, падымаючы руку Маю, запрысяг пасяліць вас, апрача Халева, сына Ефунны, і Егошуа, сына Нуна.</verse>
				<verse number="31">А дзяцей вашых, пра якіх вы казалі, што яны будуць здабычай ворагаў, Я ўвяду, каб аглядалі зямлю, якою вы ўзгардзілі.</verse>
				<verse number="32">Што да вас, то вашыя трупы будуць ляжаць у гэтай пустыні.</verse>
				<verse number="33">А сыны вашыя будуць блукаць у пустыні сорак гадоў і будуць цярпець за нявернасьць вашую, пакуль ня счэзнуць трупы вашыя ў пустыні.</verse>
				<verse number="34">Па ліку сарака дзён, на працягу якіх аглядалі вы зямлю, год будзе залічаны за дзень, значыць, сорак гадоў вы будзеце пакутаваць за грахі вашыя і даведаецеся, што такое, калі Я пакінуў вас.</verse>
				<verse number="35">Я, ГОСПАД, сказаў і гэтак зраблю гэтаму ліхому зграмаджэньню, якое бунтуецца супраць Мяне. У гэтай пустыні вы загінеце і памрэцё».</verse>
				<verse number="36">І вось усе тыя людзі, якіх паслаў Майсей на выведваньне зямлі, і якія, вярнуўшыся, схілілі ўсю супольнасьць да нараканьня, падаючы ліхія весткі пра зямлю,</verse>
				<verse number="37">тыя, што разносілі ліхія весткі пра зямлю тую, памерлі раптоўна ў прысутнасьці ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="38">Але Егошуа, сын Нуна, і Халеў, сын Ефунны, засталіся жывымі з усіх тых людзей, якія хадзілі выведваць зямлю.</verse>
				<verse number="39">Усе гэтыя словы пераказаў Майсей усім сынам Ізраіля, і народ вельмі засмуціўся.</verse>
				<verse number="40">Устаўшы назаўтра рана, узыйшлі яны на вяршыню гары і казалі: «Гатовыя мы пайсьці ў зямлю, пра якую казаў ГОСПАД, бо бачым, што мы саграшылі».</verse>
				<verse number="41">Майсей сказаў ім: «Чаму вы пераступаеце волю ГОСПАДА? Гэта ня будзе мець посьпеху.</verse>
				<verse number="42">Не ідзіце, бо няма ГОСПАДА з вамі, каб не пагінулі вы ад ворагаў вашых!</verse>
				<verse number="43">Амалек вось і Хананейцы перад вамі, ад мяча іхняга пагінеце, таму што вы адступіліся ад ГОСПАДА, і ня будзе з вамі ГОСПАДА».</verse>
				<verse number="44">Але яны вырашылі ўзыйсьці на вяршыню гары; а Каўчэг Запавету ГОСПАДА і Майсей ня выйшлі з табару.</verse>
				<verse number="45">Тады зыйшлі Амалекцы і Хананейцы, што жылi на гары, і разьбілі іх, і гналі іх аж да Хармы.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="15">
				<verse number="1">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="2">«Паведамі сынам Ізраіля і скажы ім: “Калі ўвойдзеце ў зямлю пражываньня вашага, якую Я дам вам,</verse>
				<verse number="3">і будзеце складаць ахвяры ГОСПАДУ, цэласпаленьні або як спаўненьне шлюбаваньняў, або дабравольна прыносячы дары, або пры ўрачыстасьцях вашых, каб прынесьці мілы пах ГОСПАДУ з валоў ці авечак,</verse>
				<verse number="4">тады той, хто прыносіць ахвяру сваю ГОСПАДУ, павенен прынесьці ў ахвяру хлебную дзясятую частку эфы пшанічнай мукі, запраўленай адной трэйцяй гіну алею.</verse>
				<verse number="5">Як ахвяру вадкую павінен даць разам з ахвярай цэласпаленьня або з ахвярай мірнай чацьвёртую частку гіну віна на кожнае ягня.</verse>
				<verse number="6">Разам з ахвярай з ягняці складзеш дзьве трэці эфы пшанічнай мукі, запраўленай адной трэцяй гіну алею.</verse>
				<verse number="7">Поруч у ахвяру вадкую з віна адну трэйцюю гіну прынясеш на мілы пах ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="8">Калі складаеш у ахвяру цяля на цэласпаленьне або ў ахвяру як спаўненьне шлюбаваньня, або ў ахвяру мірную ГОСПАДУ,</verse>
				<verse number="9">дасі разам з цялём у ахвяру хлебную тры дзясятыя часткі эфы пшанічнай мукі, запраўленай паловай гіну алею,</verse>
				<verse number="10">а ў ахвяру вадкую дасі палову гіну віна на мілы пах ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="11">Так трэба рабіць пры кожнай ахвяры з цяляці або ягняці як з авечак, так і з козаў.</verse>
				<verse number="12">Паводле ліку ахвяраў, якія вы складаеце, так рабеце пры кожнай, паводле лічбы іх.</verse>
				<verse number="13">Кожны тутэйшы так павінен рабіць гэта, складаючы ахвяру на мілы пах ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="14">Калі б які чужынец, якi жыве ў вас, або які пасяліўся сярод вас, хацеў бы скласьці ахвяру на мілы пах ГОСПАДУ, павінен складаць яе, як і вы.</verse>
				<verse number="15">Адна пастанова для вас і для прыханяў у-ва ўсе пакаленьні вашыя; як вы, так і прыхадзень будзе перад ГОСПАДАМ.</verse>
				<verse number="16">Адзін закон і тая самая пастанова як для вас, так і для прыхадняў, якiя пражываюць у вас”».</verse>
				<verse number="17">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="18">«Аб’яві сынам Ізраіля і скажы ім: “Калі вы прыйдзеце ў зямлю, якую Я вам дам,</verse>
				<verse number="19">і калі будзеце есьці хлеб з той зямлі, то выдзяліце перш асаблівы дар ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="20">Ад першага цеста вашага печыва прынясіце як асаблівы дар з току.</verse>
				<verse number="21">Будзеце складаць пяршыны цеста як асаблівы дар ГОСПАДУ ў-ва ўсе пакаленьні вашыя.</verse>
				<verse number="22">Калі праз няведаньне вы ня споўніце ўсіх гэтых загадаў, якія перадаў ГОСПАД праз Майсея,</verse>
				<verse number="23">таго ўсяго, што загадаў ГОСПАД праз Майсея, ад дня, у які ГОСПАД загадаў гэта, ды праз усе будучыя пакаленьні вашыя,</verse>
				<verse number="24">і забудзе зрабіць гэтае супольнасьць, то павінна ўся супольнасьць скласьці ў ахвяру цялёя ў цэласпаленьне на мілы пах ГОСПАДУ; да таго адпаведную прадпісаньнем закону ахвяру хлебную і вадкую, і казла ў ахвяру за грэх.</verse>
				<verse number="25">Сьвятар ачысьціць усю супольнасьць сыноў Ізраіля і будзе ім адпушчана, бо было гэта зроблена па няведаньні, і яны склалі ахвяру цэласпаленьня і ахвяру за грэх перад абліччам ГОСПАДА за няўвагу сваю.</verse>
				<verse number="26">І будзе ўсёй супольнасьці адпушчана, а таксама чужынцам, якiя жывуць сярод іх, бо гэта быў грэх па няведаньні ўсяго народу.</verse>
				<verse number="27">Калі хто адзін саграшыць па няведаньні, няхай прынясе аднагадовую казу ў ахвяру за грэх.</verse>
				<verse number="28">І сьвятар ачысьціць душу, што па няведаньні саграшыла перад ГОСПАДАМ, і будзе яна ачышчаная, i атрымае адпушчэньне.</verse>
				<verse number="29">Адзін закон для ўсіх, як для тутэйшых, так і для чужынцаў, для тых, хто саграшыць па няведаньні.</verse>
				<verse number="30">Калі б хто з тутэйшых або з прыхадняў зрабіў гэта сьвядома, то ён зьневажае ГОСПАДА, і будзе вынішчана душа тая спаміж народу свайго,</verse>
				<verse number="31">бо ён узгардзіў словам ГОСПАДА і парушыў прыказаньне Ягонае. Такі будзе пакараны і панясе адказнасьць за грэх свой”».</verse>
				<verse number="32">І сталася, калі сыны Ізраіля былі ў пустыні, вось, напаткалі яны чалавека, які зьбіраў дровы ў дзень суботы.</verse>
				<verse number="33">І прывялі яго да Майсея і Аарона, і да ўсёй супольнасьці.</verse>
				<verse number="34">Яны затрымалі яго пад вартай, ня ведаючы, што з ім павінны зрабіць.</verse>
				<verse number="35">І ГОСПАД сказаў Майсею: «Гэты чалавек павінен памерці. Няхай уся грамада ўкамянуе яго за табарам».</verse>
				<verse number="36">І вывелі яго за табар, і ўкаменавалі яго, як загадаў ГОСПАД, і ён памёр.</verse>
				<verse number="37">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="38">«Аб’яві сынам Ізраіля і скажы ім, каб яны зрабілі сабе фрэнзьлі на краях шатаў сваіх і ўклалі ў іх ніткі з фіялетавага пурпуру.</verse>
				<verse number="39">Калі іх убачыце, узгадаеце ўсе прыказаньні ГОСПАДА, каб споўніць іх ды каб не ісьці вам за пажаданьнямі сэрца вашага і вачэй, якія валакуць вас у распуснасьць,</verse>
				<verse number="40">каб вы памяталі ўсе прыказаньні Мае і спаўнялі іх, і так былі сьвятымі перад Богам вашым.</verse>
				<verse number="41">Я — ГОСПАД, Бог ваш, Які вывеў вас з зямлі Эгіпецкай, каб быць Богам вашым. Я — ГОСПАД, Бог ваш!»</verse>
			</chapter>
			<chapter number="16">
				<verse number="1">Вось жа Карах, сын Іцгара, сына Кегата, сына Левія, а таксама Датан і Абірам, сыны Эліява, і Он, сын Пэлета, з сыноў Рубэна,</verse>
				<verse number="2">паўсталі супраць Майсея разам з іншымі сынамі Ізраіля, у лічбе двухсот пяцідзесяці чалавек, начальнікі супольнасьці, прадстаўнікі народу, людзі слаўныя.</verse>
				<verse number="3">Выступілі яны супраць Майсея і Аарона і сказалі: «Хопіць вам, бо ўся супольнасьць, усе — сьвятыя, і пасярод іх ёсьць ГОСПАД. Дык чаму вы ставіце сябе вышэй зграмаджэньня ГОСПАДАВАГА?»</verse>
				<verse number="4">Калі пачуў гэта Майсей, упаў вобліч.</verse>
				<verse number="5">І сказаў Караху ды ўсяму сходу: «Заўтра пакажа ГОСПАД, хто да Яго належыць, і хто сьвяты, i сьвятых прытуліць да Сябе; і каго Ён выбярэ, таго Ён наблізіць да Сябе.</verse>
				<verse number="6">Дык вось што зрабіце: Няхай Карах і ўсе яго супольнікі возьмуць кадзільніцы свае,</verse>
				<verse number="7">і няхай у іх укладуць агонь, і заўтра пакладуць у іх кадзіла перад ГОСПАДАМ, і каго выбярэ ГОСПАД, той сьвяты. Досыць вам, сыны Левія».</verse>
				<verse number="8">І сказаў Майсей Караху: «Слухайце, сыны Левія!</verse>
				<verse number="9">Ці мала вам, што Бог Ізраіля аддзяліў вас спаміж усёй супольнасьці Ізраіля, і выбраў вас Сабе, каб вы служылі Яму ў Сялібе ГОСПАДА, і каб стаялі перад народам, і паслугавалі за іх?</verse>
				<verse number="10">І Ён дапусьціў цябе да Сябе і ўсіх братоў тваіх, сыноў Левія, а вы дамагаецеся яшчэ сьвятарства,</verse>
				<verse number="11">i ўсё тваё зборышча выступае супраць ГОСПАДА? Хто такі Аарон, што вы наракаеце супраць яго?»</verse>
				<verse number="12">І паслаў Майсей паклікаць Датана і Абірама, сыноў Эліява, але яны сказалі: «Ня пойдзем!</verse>
				<verse number="13">Ці мала табе, што ты вывеў нас з зямлі, якая ацякае малаком і мёдам, каб выгубіць нас у пустыні, і яшчэ хочаш панаваць над намі?</verse>
				<verse number="14">На самой справе ня ўвёў ты нас у зямлю, якая ацякае малаком і мёдам, і ня даў нам на ўласнасьць палёў і вінаграднікаў! Хочаш вочы людзей засьляпіць? Ня пойдзем!»</verse>
				<verse number="15">І надта разгневаўся Майсей, і сказаў ГОСПАДУ: «Не прымай ахвяры іхняе! Ніводнаму з іх ня ўзяў я нават асла і нікога з іх я ня скрыўдзіў».</verse>
				<verse number="16">Потым сказаў Майсей Караху: «Заўтра ты і ўсе супольнікі твае станьце перад ГОСПАДАМ, ты і Аарон – асобна.</verse>
				<verse number="17">І возьмеце кожны кадзільніцу сваю і пакладзіцё ў іх кадзіла, і прынясіцё перад аблічча ГОСПАДА кожны кадзільніцу сваю, дзьвесьце пяцьдзясят кадзільніцаў; ты і Аарон будзеце трымаць кожны кадзільніцу сваю».</verse>
				<verse number="18">І кожны ўзяў кадзільніцу сваю, уклаў у яе агонь, насыпаў кадзіла, і сталі яны каля ўваходу ў Намёт Спатканьня, сталі таксама Майсей і Аарон.</verse>
				<verse number="19">І сабраў Карах супраць іх усё зграмаджэньне каля ўваходу ў Намёт Спатканьня. І зьявілася ўсім слава ГОСПАДАВА.</verse>
				<verse number="20">І сказаў ГОСПАД Майсею і Аарону:</verse>
				<verse number="21">«Адлучыцеся ад гэтай грамады, Я іх зьнішчу ў момант».</verse>
				<verse number="22">Яны тады ўпалі вобліч і малілі: «Божа, Божа, ад Якога залежыць жыцьцё ўсяго жывога, ці Сваім гневам хочаш усіх ахапіць, калі толькі адзін хто саграшыў?»</verse>
				<verse number="23">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="24">«Загадай усяму народу адыйсьці ад жытлаў Караха, Датана і Абірама».</verse>
				<verse number="25">Тады ўстаў Майсей і пайшоў да Датана і Абірама, а старшыні Ізраіля пайшлі за ім.</verse>
				<verse number="26">І сказаў ён тым, што сабраліся: «Адыйдзіце ад намётаў гэтых бязбожных людзей! І не дакранайцеся нічога, што да іх належыць, каб вы не пагінулі праз грахі іхнія!»</verse>
				<verse number="27">І адыйшліся ўсе ад месца пражываньня Караха, Датана і Абірама. Датан жа і Абірам выйшлі і сталі перад уваходам у намёты свае разам з жонкамі сваімі, сынамі і малымі дзецьмі.</verse>
				<verse number="28">І сказаў Майсей: «З гэтага даведаецеся, што ГОСПАД паслаў мяне, каб чыніў усё, што бачыце, і што гэта не ад мяне выйшла.</verse>
				<verse number="29">Калі гэтыя людзі памруць, як усе людзі паміраюць, ды калі лёс іхні будзе такі, які і ў кожнага чалавека, то ГОСПАД не паслаў мяне.</verse>
				<verse number="30">А калі ГОСПАД учыніць штосьці незвычайнае, што зямля разявіць пашчу сваю і праглыне іх і ўсё, што да іх належыць, і жывыя пападуць яны ў адхлань, то ведайце, што яны блявузгалі на ГОСПАДА».</verse>
				<verse number="31">І адразу, як перастаў гаварыць, расступілася зямля пад нагамі іхнімі;</verse>
				<verse number="32">і, раскрыўшы пашчу сваю, праглынула іх разам з сем’ямі іхнімі, усіх людзей Караха з усёй маёмасьцю іхняй.</verse>
				<verse number="33">І так жывыя папалі яны ў адхлань, і зямля накрыла іх, і былі вынішчаны спаміж супольнасьці.</verse>
				<verse number="34">Усе ж сыны Ізраіля, якія стаялі навокал, на крык тых, што гінулі, паўцякалі, кажучы: «Каб часам і нас зямля не праглынула».</verse>
				<verse number="35">І выйшаў агонь ад ГОСПАДА, і спаліў дзьвесьце пяцьдзясят чалавек, якія ахвяроўвалі кадзіла.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="17">
				<verse number="1">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="2">«Загадай Элеазару, сыну Аарона сьвятара, каб сабраў з пажарышча кадзільніцы, а агонь няхай выкіне з іх куды далей, бо яны асьвячоныя,</verse>
				<verse number="3">тыя кадзільніцы, сьмерцю грэшнікаў. Няхай з іх зробяць тонкія бляхі на пакрыцьцё ахвярнiка, таму што іх прынесьлі ГОСПАДУ, і яны асьвячаны, ды каб былі яны сынам Ізраіля як перасьцярога».</verse>
				<verse number="4">І прынёс Элеазар кадзільніцы мядзяныя, якія прынесьлі тыя, што былі спалены, і перарабілі іх на бляху на пакрыцьцё ахвярнiка,</verse>
				<verse number="5">на памяць сынам Ізраіля, каб ніхто чужы, якi не належыць да нашчадкаў Аарона, не прыносіў кадзіла перад аблічча ГОСПАДА ды не сталася з ім тое, што з Карахам і супольнікамі ягонымі, як казаў яму ГОСПАД праз Майсея.</verse>
				<verse number="6">Назаўтра ўся супольнасьць сыноў Ізраіля наракала на Майсея і Аарона, кажучы: «Вы выгубілі народ ГОСПАДАЎ».</verse>
				<verse number="7">І калі сабралася ўся супольнасьць супраць Майсея і Аарона, яны накіраваліся да Намёту Спатканьня. У той час воблака ахутала Намёт і зьявілася слава ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="8">Майсей і Аарон прыйшлі перад Намёт Спатканьня.</verse>
				<verse number="9">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="10">«Адыйдзіцеся ад грамады гэтай, бо хачу іх выгубіць у момант». Яны тады ўпалі вобліч.</verse>
				<verse number="11">І сказаў Майсей Аарону: «Вазьмі кадзільніцу i, узяўшы агня з ахвярнiку, улажы кадзіла на верх, i пасьпяшай жвава да народу, каб заступіцца за яго, бо ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА, і пачалася кара».</verse>
				<verse number="12">Калі гэта зрабіў Аарон і прыбег да грамады, ужо пачалася зараза, і ён палажыў кадзіла і заступіўся за народ.</verse>
				<verse number="13">Ён стаў паміж памёршымі і жывымі, і пляга спынілася.</verse>
				<verse number="14">А тых, што згінула, было чатырнаццаць тысячаў семсот, апрача памёршых з прычыны Караха.</verse>
				<verse number="15">Потым вярнуўся Аарон да Майсея да ўваходу ў Намёт Спатканьня, і спынілася пляга.</verse>
				<verse number="16">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="17">«Скажы сынам Ізраіля і вазьмі ад іх па кію ад кожнага калена, ад усіх князёў пакаленьняў, дванаццаць кіёў. Напішы імя кожнага на кіі.</verse>
				<verse number="18">А на кіі лявітаў напішы імя Аарона. Будзе па адным кіі на князя кожнага пакаленьня.</verse>
				<verse number="19">І палажы іх у Намёце Спатканьня перад Каўчэгам Сьведчаньня, дзе Я з табою сустракаюся.</verse>
				<verse number="20">Каго з іх Я выбяру, таго кій закрасуе, і гэтак спыню Я нараканьні сыноў Ізраіля, якімі яны наракаюць на вас».</verse>
				<verse number="21">І загадаў Майсей сынам Ізраіля, і далі яму ўсе князі кіі ад кожнага пакаленьня. Было дванаццаць кіёў, і кій Аарона паміж іх.</verse>
				<verse number="22">Гэтыя кіі палажыў Майсей перад ГОСПАДАМ у Намёце Спатканьня.</verse>
				<verse number="23">Калі на другі дзень увайшоў Майсей у Намёт Спатканьня, убачыў, што закрасаваў кій Аарона з пакаленьня Левія, выпусьціў пупышкі, закрасаваў і зрадзіў сьпелыя мігдалы.</verse>
				<verse number="24">І вынес Майсей ад аблічча ГОСПАДА ўсе кіі да усіх сыноў Ізраіля. Яны ўбачылі, і кожны ўзяў кій свой.</verse>
				<verse number="25">І ГОСПАД сказаў Майсею: «Кій Аарона палажы назад перад Каўчэгам Сьведчаньня, каб захаваўся як знак супраць збунтаваных. Спыні такім чынам нараканьні іх перада Мною, каб не загінулі».</verse>
				<verse number="26">І Майсей зрабіў, як загадаў яму ГОСПАД.</verse>
				<verse number="27">І сказалі сыны Ізраіля Майсею: «Мы прападаем, гінем, усе паміраем!</verse>
				<verse number="28">Хто толькі прыступіцца да Сялібы ГОСПАДА, памірае. Ці ўсе мы да апошняга будзем вынішчаны?»</verse>
			</chapter>
			<chapter number="18">
				<verse number="1">І сказаў тады ГОСПАД Аарону: «Ты і сыны твае, і дом бацькі твайго з табой будзеце адказныя за праступкі, дапушчаныя ў Сялібе. Ты і сыны твае будзеце адказныя за грахі сьвятарства вашага.</verse>
				<verse number="2">Вазьмі сабе таксама братоў тваіх, пакаленьне Левія, племя бацькі твайго, няхай будуць яны пры табе і дапамагаюць табе; а ты і сыны твае з табою будзеце пры Намёце Спатканьня.</verse>
				<verse number="3">Няхай рупяцца яны пра тое, што патрэбнае для цябе і для Сялібы. Але да сьвятых рэчаў і да ахвярнiка ня могуць яны прыступацца, каб не памерлі і яны, і вы разам з імі.</verse>
				<verse number="4">Няхай будуць яны пры табе і няхай рупяцца пра ўсё адносна Намёту Спатканьня, пра ўсю службу ў Сялібе. Але ніводзін чужынец ня можа набліжацца да вас.</verse>
				<verse number="5">Вы рупцеся пра абслугу Сялібы ды пра абслугу ахвярнiка, каб не ўзгарэўся зноў гнеў на сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="6">Вось жа ўзяў Я братоў вашых, лявітаў, спасярод сыноў Ізраіля і даў іх як дар ГОСПАДУ, каб спаўнялі службу ў Намёце Спатканьня.</verse>
				<verse number="7">І ты і сыны твае захоўвайце сьвятарства вашае і ўсё, што належыць да абслугі ахвярнiка і месца за заслонай. Я даю вам дар службы сьвятарства, а хто чужы прыступіцца, пакараны будзе сьмерцю».</verse>
				<verse number="8">І сказаў ГОСПАД Аарону: «Я даручаю табе нагляд за дарамі Маімі. Усе дары, якія пасьвячаюцца сынамі Ізраіля, Я перадаю табе і сынам тваім за служэньне сьвятарскае як закон вечны.</verse>
				<verse number="9">З дароў найсьвяцейшых, за выключэньнем таго, што будзе спалена, возьмеш сабе кожны дар і ахвяру за грэх, ахвяру хлебную і ахвяру аднагараджэньня, якія Мне прыносяць; як рэчы найсьвяцейшыя будуць яны належаць табе і сынам тваім.</verse>
				<verse number="10">У месцы найсьвяцейшым будзеш іх есьці; толькі мужчыны могуць есьці гэта, бо гэта сьвятыня для цябе.</verse>
				<verse number="11">Дары ахвярныя, патрасаныя парад ГОСПАДАМ, якія складаюць сыны Ізраіля, Я даю табе, і сынам тваім, і дочкам тваім як закон вечны; кожны чысты ў доме тваім няхай спажывае іх.</verse>
				<verse number="12">Табе Я даю ўсё, што найлепшае з алею, усё, што найлепшае з віна і збожжа, якое сыны Ізраіля прыносяць ГОСПАДУ як першыя плады.</verse>
				<verse number="13">І пяршыны, якія яны прыносяць ГОСПАДУ з усёй іхняй зямлі, належаць табе. Кожны, хто чысты спаміж сям’і тваёй, можа іх спажываць.</verse>
				<verse number="14">Усё, што заклятае у Ізраілі, тваім будзе.</verse>
				<verse number="15">Усе першародныя ўлоньня маткі, якія прыносяцца ў ахвяру ГОСПАДУ, ці з людзей, ці з жывёлы, тваімі будуць. Што да людзей першародных і кожнай жывёлы, якая нячыстая, іх трэба выкупіць.</verse>
				<verse number="16">Выкуп бярэцца праз месяц пасьля нараджэньня ў пяць сыкляў срэбра па вазе сьвятыні; сыкль мае дваццаць гераў.</verse>
				<verse number="17">Першародных кароваў, авечак і козаў ня будзеш выкупляць, бо яны пасьвячаны ГОСПАДУ. Толькі кроў іхнюю выльеш на ахвярнiк, а тлушч іхні спаліш у агні на мілы пах ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="18">Мяса іхняе табе належыць, грудзіна патрасаная і правая лапатка будуць тваімі.</verse>
				<verse number="19">Усе дары сьвятыя, якія ахвяроўваюць сыны Ізраіля ГОСПАДУ, Я даю табе, і сынам тваім, і дочкам тваім як закон вечны. Гэта вечны закон солі перад ГОСПАДАМ для цябе і сыноў тваіх».</verse>
				<verse number="20">І сказаў ГОСПАД Аарону: «У зямлі іхняй ня будзеш мець ніякай уласнасьці i ня будзеш мець між імі часткі зямлі. Я — частка твая і спадчына твая між сынамі Ізраіля.</verse>
				<verse number="21">Вось жа сынам Левія Я даю як спадчыну ўсе дзесяціны, складаныя сынамі Ізраіля, за служэньне, якое яны выконваюць для Мяне ў Намёце Спатканьня.</verse>
				<verse number="22">А сыны Ізраіля не павінны прыступаць да Намёту Спатканьня, каб не дапусьціліся грэху ды не памерлі.</verse>
				<verse number="23">Адны толькі лявіты могуць выконваць служэньне ў Намёце Спатканьня і несьці на сабе грэх іхні. Гэта закон вечны для нашчадкаў вашых. Лявіты ня будуць мець спадчыны між сынамі Ізраіля,</verse>
				<verse number="24">бо Я даў лявітам у спадчыну дзесяціны, якія сыны Ізраіля ахвяроўваюць ГОСПАДУ. Дзеля таго сказаў Я ім: “Між сыноў Ізраіля ня будзеце вы мець спадчыны”».</verse>
				<verse number="25">Пасьля гаварыў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="26">«Аб’яві лявітам і скажы ім: “Калі вы атрымаеце дзесяціны ад сыноў Ізраіля, якія Я даў вам у спадчыну, то дзясятую частку маеце адкласьці ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="27">Гэта будзе вам залічана як ахвяра ад збожжа з току або ад таго, што напаўняе тоўчню.</verse>
				<verse number="28">І вы таксама павінны складаць ГОСПАДУ ахвяры з дзесяцінаў, якія атрымоўваеце ад сыноў Ізраіля; прынясіце іх ГОСПАДУ і дайце сьвятару Аарону.</verse>
				<verse number="29">З усяго, што атрымліваеце з дзесяцін, выдзеліце дары ГОСПАДУ, і няхай будуць яны найлепшыя і адборныя”.</verse>
				<verse number="30">І скажы ім: “Калі вы зложыце ў ахвяру з дзесяцінаў што адборнае і найлепшае, то гэта будзе вам залічана як ахвяра з току і з тоўчні.</verse>
				<verse number="31">Можаце гэта есьці на кожным месцы разам з усімі, хто належыць да сем’яў вашых. Бо гэта плата за службу вашую ў Намёце Спатканьня.</verse>
				<verse number="32">Калі адберыцё тое, што найлепшае, не саграшыце, і не зьняважыце сьвятых дароў Ізраіля, і не памрыцё”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="19">
				<verse number="1">І сазаў ГОСПАД Майсею і Аарону:</verse>
				<verse number="2">«Вось пастанова Закону, устаноўленая ГОСПАДАМ. Скажы сынам Ізраіля, няхай прывядуць табе рудую карову без заганы, на якую яшчэ не ўскладана ярмо.</verse>
				<verse number="3">Аддасьцё яе сьвятару Элеазару, які загадае вывесьці яе за табар, і заб’іцё яе ў прысутнасьці яго.</verse>
				<verse number="4">Потым Элеазар памочыць палец у крыві ейнай і пакропіць сем разоў уваход Намёту Спатканьня.</verse>
				<verse number="5">І няхай спаляць цела ейнае ў прысутнасьці яго, а таксама скуру, кроў і нячыстасьць ейную спаляць агнём.</verse>
				<verse number="6">І няхай возьме сьвятар дровы кедровыя, гізоп разам з ніткамі кармазыновымі i кіне ў агонь, у якім гарыць карова.</verse>
				<verse number="7">Тады вось, памыўшы шаты свае i цела сваё, увойдзе ён у табар, але нячысты будзе ён аж да вечара.</verse>
				<verse number="8">І той, хто спальваў карову, няхай памые шаты свае і цела сваё, але нячысты будзе ён аж да вечара.</verse>
				<verse number="9">Потым чалавек чысты зьбярэ попел каровы і высыпе за табарам у месцы чыстым, каб для супольнасьці Ізраіля быў захаваны для прыгатаваньня вады ачышчэньня. Гэта ахвяра за грэх.</verse>
				<verse number="10">Той, хто зьбіраў попел каровы, павінен вымыць адзеньне сваё і будзе нячысты аж да вечара. Гэта пастанова вечная як для Ізраільцянаў, так і для чужынцаў, якія ў іх жывуць.</verse>
				<verse number="11">Хто дакранецца нябожчыка, будзе дзеля таго сем дзён нячысты.</verse>
				<verse number="12">Павінен ён [вадой з попелу каровы] ачысьціцца ў трэйці і сёмы дзень, і тады будзе чысты. Калі ў трэйці дзень і ў сёмы дзень ня будзе ачышчаны, ня будзе чысты.</verse>
				<verse number="13">Кожны, хто дакрануўся мёртвага цела нейкага чалавека памёршага i не ачысьціўся, зьневажае Сялібу ГОСПАДА; будзе вынішчана душа тая з Ізраіля. Ён не акрапіў сябе вадою ачышчэньня, дык нячысты ён будзе, і нячыстасьць ягоная застанецца на ім.</verse>
				<verse number="14">Гэткі вось закон адносна чалавека, які памёр у намёце: кожны, хто ўвойдзе ў гэты намёт, і хто ў ім знаходзіцца, будзе нячысты сем дзён.</verse>
				<verse number="15">Таксама кожная пасудзіна адкрытая, якая ня мае накрыўкі, прымацаванай на шнурку, будзе нячыстай.</verse>
				<verse number="16">Падобна будзе нячыстым сем дзён той, хто на адкрытым полі дакранецца або забітага мячом, або памёршага, або костак людзкіх, або магілы.</verse>
				<verse number="17">Для нячыстага няхай возьмуць попелу той спаленай ахвяры за грэх і няхай нальюць на яго жывой вады ў посуд.</verse>
				<verse number="18">Няхай чалавек чысты возьме гізоп, памочыць яго ў вадзе і пакропіць намёт, і ўвесь посуд, і людзей, якія знаходзяцца ў ім, наастатак таго, хто дакрануўся костак, або забітага, або памёршага, або магілы.</verse>
				<verse number="19">І пакропіць чалавек чысты таго, хто нячысты, у трэйці і сёмы дзень, і так ачысьціць яго ў сёмы дзень. Чалавек [нячысты] памые сябе і адзеньне сваё вадой, i вечарам будзе чысты.</verse>
				<verse number="20">Але калі хто ў гэты спосаб ня быў ачышчаны, то будзе зьнішчана душа яго спаміж супольнасьці, бо ён апаганіў Сялібу ГОСПАДА; вадою ачышчэньня ён не абмыты, ён — нячысты.</verse>
				<verse number="21">Гэта будзе вам законам у-ва ўсе вякі. Той, хто кропіць вадой ачышчэньня, таксама павінен вымыць адзеньне сваё; кожны, хто дакранецца вады ачышчэньня, нячысты будзе да вечара.</verse>
				<verse number="22">Чаго толькі дакранецца нячысты, а таксама асоба, якая яго дакранецца, будуць нячыстымі да вечара».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="20">
				<verse number="1">У першы месяц сыны Ізраіля, уся супольнасьць, прыбылі ў пустыню Сін, і затрымаўся народ у Кадэшы. Там памерла Мірыям, і была пахавана ў тым самым месцы.</verse>
				<verse number="2">Калі не хапіла народу вады, выступілі яны супраць Майсея і Аарона.</verse>
				<verse number="3">І ўсхваляваліся яны, і казалі: «Лепш, каб мы пагінулі разам з братамі нашымі перад абліччам ГОСПАДА!</verse>
				<verse number="4">Навошта вывелі вы супольнасьць ГОСПАДА ў пустыню, каб мы разам з жывёлай нашай пагінулі?</verse>
				<verse number="5">Навошта вы нас вывелі з Эгіпту i завялі нас у гэтае месца ліхое, дзе сеяць нельга, дзе дрэва фігавае не расьце, ані вінаград, ані дрэвы гранатавыя, i нават вады няма для піцьця?»</verse>
				<verse number="6">Майсей і Аарон адыйшлі ад натоўпу, і прыйшлі да ўваходу ў Намёт Спатканьня, і ўпалі вобліч на зямлю. І вось зьявілася слава ГОСПАДА над імі.</verse>
				<verse number="7">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="8">«Вазьмі кій, і ты і Аарон, брат твой, зьбярыце народ i скажыце скале, што перад вамі, і яна дасьць ваду. І як вывядзеш ваду са скалы, напоіш народ і жывёлу ягоную».</verse>
				<verse number="9">Дык Майсей па загаду ГОСПАДА ўзяў кій спрад аблічча ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="10">І Майсей і Аарон, сабраўшы народ перад скалою, сказалі яму: «Слухайце, бунтаўнікі! Ці зможам мы з гэтай скалы вывесьці ваду для вас?»</verse>
				<verse number="11">Пасьля падняў Майсей руку і ўдарыў кіем два разы ў скалу. І выцякла шмат вады, так што напіўся і народ, і жывёла.</verse>
				<verse number="12">І сказаў ГОСПАД Майсею і Аарону: «За тое, што вы не паверылі Мне, каб выявіць сьвятасьць Маю перад сынамі Ізраіля, не ўвядзіцё вы гэтых людзей у зямлю, якую Я даў ім».</verse>
				<verse number="13">Гэта вось вада Мэрыбы, дзе збунтаваліся сыны Ізраіля супраць ГОСПАДА і дзе Ён выявіў сьвятасьць Сваю перад імі.</verse>
				<verse number="14">З Кадэшу паслаў Майсей паслоў да валадара Эдому, каб яны сказалі: «Так кажа брат твой, Ізраіль: Ты ведаеш усе беды, якія ахапілі нас,</verse>
				<verse number="15">як перабраліся бацькі нашыя ў Эгіпет і пражылі там шмат часу і як Эгіпцяне крыўдзілі нас і бацькоў нашых,</verse>
				<verse number="16">ды як мы клікалі ГОСПАДА, і Ён выслухаў нас, і паслаў Анёла Сьвятога Свайго, Які вывеў нас з Эгіпту. Вось жа мы ў горадзе Кадэшы, на мяжы тваёй.</verse>
				<verse number="17">Дык просім, дазволь прайсьці праз зямлю тваю. Ня пойдзем мы праз палі і вінаграднікі і ня будзем піць вады са студняў тваіх. Але пойдзем дарогай валадарскай, не адхіляючыся ані направа, ані налева, пакуль не мінем межаў тваіх».</verse>
				<verse number="18">Адказаў ім Эдом: «Не ідзі праз мяне, бо перайму цябе са зброяй».</verse>
				<verse number="19">Сказалі тады сыны Ізраіля: «Мы пойдзем бітаю дарогай, а калі будзем піць ваду, мы і жывёла наша, заплацім, што належыцца. Ня будзе цяжкасьці з платай. Мы хутка пройдзем».</verse>
				<verse number="20">Але Эдом адказаў: «Ня пройдзеце!» І выйшаў Эдом супраць іх з шматлікім войскам і добра ўзброены.</verse>
				<verse number="21">І забараніў Эдом Ізраілю пераходзіць межы свае, дык Ізраіль адыйшоў у бок ад яго.</verse>
				<verse number="22">І вырушылі сыны Ізраіля з Кадэшу, і прыбылі пад гару Гор.</verse>
				<verse number="23">Сказаў ГОСПАД Майсею і Аарону там, на гары Гор, якая знаходзіцца на мяжы Эдому:</verse>
				<verse number="24">«Аарон будзе далучаны да народу свайго, бо ён ня ўвойдзе ў зямлю, якую Я дам сынам Ізраіля, таму што вы супрацівіліся волі Маёй ля водаў Мэрыбы.</verse>
				<verse number="25">Вазьмі Аарона і сына яго Элеазара і завядзі іх на гару Гор.</verse>
				<verse number="26">Там здымеш з бацькі адзеньне ягонае, і апранеш у яго Элеазара, сына ягонага. Аарон няхай адыйдзе і там памрэ».</verse>
				<verse number="27">Майсей зрабіў, як яму загадаў ГОСПАД. І ўзыйшлі яны на гару Гор у прысутнасьці ўсёй супольнасьці.</verse>
				<verse number="28">Аарон скінуў шаты свае, і апрануў у іх Элеазара, сына свайго. І памёр Аарон на вяршыні гары, а Майсей з Элеазарам зыйшлі ўніз.</verse>
				<verse number="29">А калі ўся супольнасьць Ізраіля ўбачыла, што памёр Аарон, плакаў увесь дом Ізраіля трыццаць дзён.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="21">
				<verse number="1">Валадар Араду, Хананеец, які жыў ў Нэгеве, даведаўся, што Ізраільцяне надыходзяць дарогай ад Атарыму, і напаў ён на Ізраіля, і ўзяў палоньнікаў.</verse>
				<verse number="2">Тады Ізраіль шлюбаваў ГОСПАДУ ў гэтыя словы: «Калі Ты выдасі народ гэты ў рукі нашыя, мы збурым гарады ягоныя».</verse>
				<verse number="3">І выслухаў ГОСПАД малітву Ізраіля, і даў яму Хананейцаў, якіх яны выбілі, і збурылі гарады іхнія, і назвалі месца тое Харма.</verse>
				<verse number="4">З гары Гор ішлі яны ў напрамку Мора Чырвонага, каб абыйсьці зямлю Эдом. І ў час дарогі народ страціў цярплівасьць.</verse>
				<verse number="5">І пачалі яны наракаць на Бога і Майсея, і казалі: «Навошта вы вывелі нас з Эгіпту, каб мы памерлі ў пустыні? Няма хлеба, няма вады. Абрыдла ўжо нам гэтая марная ежа».</verse>
				<verse number="6">І паслаў ГОСПАД на народ ядавітых зьмеяў, якія кусалі народ, і памерла шмат народу з Ізраіля.</verse>
				<verse number="7">І прыйшоў народ да Майсея, і жаліўся: «Саграшылі мы, бо блявузгалі супраць ГОСПАДА і супраць цябе. Маліся да ГОСПАДА, каб забраў Ён ад нас гэтых зьмеяў». І маліўся Майсей за народ.</verse>
				<verse number="8">І сказаў ГОСПАД яму: «Зрабі мядзянага зьмея і падымі яго на жэрдцы. Калі хто ўкушаны гляне на яго, будзе жыць».</verse>
				<verse number="9">І зрабіў Майсей мядзянага зьмея, і памясьціў яго на жэрдцы, і хто быў укушаны зьмеямі, глянуўшы на мядзянага зьмея, здаравеў.</verse>
				<verse number="10">Адтуль выйшлі сыны Ізраіля і расклаліся табарам у Абоце.</verse>
				<verse number="11">З Аботу накіраваліся далей і расклаліся табарам пад Іе-Гаабарымам у пустыні на ўсход ад Мааву.</verse>
				<verse number="12">Адтуль пайшлі далей і затрымаліся ў лагчыне ручая Зарэд.</verse>
				<verse number="13">Пакінуўшы яго, расклаліся табарам за ракою Арнон, якая цячэ праз пустыню, пачынаючыся з зямлі Амарэйцаў, бо Арнон творыць мяжу між Мааўлянамі і Амарэйцамі.</verse>
				<verse number="14">Таму вось сказана ў Кнізе войнаў ГОСПАДА: «Вагэб каля Суфа і ручаёў Арнону.</verse>
				<verse number="15">Схіл ручаёў сягае аж да мясцовасьці Ар і прылягае аж да межаў Мааву».</verse>
				<verse number="16">Адгэтуль рушылі у Бээр. Гэта тая студня, пра якую сказаў ГОСПАД Майсею: «Зьбяры народ, і Я дам ім вады».</verse>
				<verse number="17">Тады засьпявалі Ізраільцяне гэтую песьню: «Напаўняйся, студня, сьпявайце аб ёй!</verse>
				<verse number="18">Студня, якую выкапалі князі ды начальнікі народу, выразалі скіпетрам і кіямі сваімі». З пустыні яны вырушылі ў Матану,</verse>
				<verse number="19">з Матаны ў Нааліэль, з Нааліэля ў Бамот,</verse>
				<verse number="20">з Бамоту ў лагчыну, якая ў зямлі Мааў, каля вяршыні гары Пісга, што ўзвышаецца над пустыняй.</verse>
				<verse number="21">І паслаў Ізраіль паслоў да Сыгона, валадара Амарэйцаў, каб яму сказаць:</verse>
				<verse number="22">«Прашу, дазволь мне прайсьці праз зямлю тваю; ня збочым мы на палі і на вінаграднікі, ня будзем піць са студняў, пакуль ня пройдзем межы твае».</verse>
				<verse number="23">Але Сыгон не дазволіў Ізраілю прайсьці праз межы свае. Ён сабраў усё войска сваё і пераняў іх у пустыні, прыйшоў у Ягцу і напаў на Ізраіля.</verse>
				<verse number="24">Паканаў аднак яго Ізраіль мячом і заняў зямлю ягоную ад Арнону аж да Ябоку, аж да [зямлі] сыноў Амона, бо моцнай абаронай былі заагледжаны межы сыноў Амона.</verse>
				<verse number="25">І авалодаў Ізраіль усімі тымі гарадамі, i абжыўся ў гарадах Амарэйцаў, у Хешбоне і ў-ва ўсіх ваколіцах.</verse>
				<verse number="26">Хешбон быў сталіцай Сыгона, валадара Амарэйцаў, які ваяваў з папярэднім валадаром Мааву і заваяваў у яго ўсю зямлю аж да Арнону.</verse>
				<verse number="27">Таму гаворыцца ў прыказцы: «Ідзіце ў Хешбон! Няхай будзе адбудаваны і ўмацаваны горад Сыгона!</verse>
				<verse number="28">Вось, агонь шугануў з Хешбону, полымя з гораду Сыгона, і спаліў Ар-Мааў і праглынуў узгорышчы Арнона.</verse>
				<verse number="29">Гора табе, Мааў; прапаў ты, народ Хамоша! Змусіў ён сыноў тваіх да ўцёкаў, а дачок тваіх [даў] у палон Сыгону, валадару Амарэйцаў.</verse>
				<verse number="30">Пусьцілі мы стрэлы ў іх, загінуў Хешбон аж да Дыбону. Зьнішчылі мы ўсё аж да Нофы ды аж да Мэдэвы».</verse>
				<verse number="31">Так абжыўся Ізраіль у зямлі Амарэйцаў.</verse>
				<verse number="32">Пасьля паслаў Майсей выведчыкаў, каб агледзелі Язэр. І яны здабылі яго разам з вакалічнымі мясцовасьцямі, а Амарэйцаў, якія былі там, выгналі.</verse>
				<verse number="33">Далей павярнуліся і пайшлі ў бок Башану. Пераняў іх Ог, валадар Башану, з усім народам сваім у Эдрэі, каб ваяваць з імі.</verse>
				<verse number="34">І ГОСПАД сказаў Майсею: «Ня бойся яго, бо Я аддаў яго ў рукі твае, яго і ўвесь народ, і зямлю ягоную, і ты зробіш з ім так, як зрабіў з Сыгонам, валадаром Амарэйцаў, які сядзеў у Хешбоне».</verse>
				<verse number="35">І яны пабілі яго і сыноў ягоных, і ўвесь народ ягоны, аж нікога не засталося з іх, і завалодалі зямлёй ягонай.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="22">
				<verse number="1">Потым сыны Ізраіля пайшлі далей і расклаліся табарам на раўнінах Мааву на другім баку Ярдану, насупраць Ерыхону.</verse>
				<verse number="2">Балак, сын Цыпора, бачыў усё, што зрабіў Ізраіль Амарэйцам.</verse>
				<verse number="3">Дык Мааў дужа баяўся гэтага народу, бо ён быў шматлікі, і баяўся Мааў сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="4">І сказаў Мааў старшыням спаміж Мадыянцаў: «Цяпер гэта мноства паесьць усё кругом, як вол саскубае траву на полі». Тады валадаром Мааву быў Балак, сын Цыпора.</verse>
				<verse number="5">І паслаў ён пасланцоў да Білеама, сына Бэора, у Пэтор над ракой Эўфрат у зямлі Амавітаў, каб паклікаць яго і сказаць яму: «Вось, выйшаў народ з Эгіпту і пакрыў аблічча зямлі, i пасяліўся насупраць мяне.</verse>
				<verse number="6">Дык прыйдзі, прашу, і пракляні мне народ гэты, бо ён дужэйшы за мяне. Можа, я здолею перамагчы яго і выгнаць з зямлі, бо ведаю, што каго ты дабраславіш, будзе дабраслаўлёны, а каго ты праклянеш, будзе пракляты».</verse>
				<verse number="7">І вось выбраліся старшыні Мааўлянаў са старшынямі Мадыянцаў у дарогу, заагледжаныя ў падарункі для вяшчуна, і прыйшлі да Білеама, і перадалі яму словы Балака.</verse>
				<verse number="8">Ён жа ім адказаў: «Пераначуйце тут ноч, і я адкажу вам тады, як скажа мне ГОСПАД». І асталіся старшыні Мааўлянаў у Білеама.</verse>
				<verse number="9">І прыйшоў Бог да Білеама, і сказаў: «Што гэта за людзі ў цябе?»</verse>
				<verse number="10">Білеам адказаў Богу: «Балак, сын Цыпора, валадар Мааўлянаў, прыслаў да мяне</verse>
				<verse number="11">сказаць: “Гэты вось народ, які выйшаў з Эгіпту, пакрыў аблічча зямлі. Прыйдзі і пракляні мне яго, каб мог я з ім ваяваць і выгнаць яго”».</verse>
				<verse number="12">На тое сказаў Бог Білеаму: «Ня можаш ты ісьці з імі, нельга табе праклінаць народ, бо ён дабраслаўлёны».</verse>
				<verse number="13">На раніцы ўстаў ён і сказаў князям Балака: «Варочайцеся ў зямлю сваю, бо ГОСПАД не дазволіў мне ісьці з вамі».</verse>
				<verse number="14">Усталі тады князі Мааву, і прыйшлі да Балака, і сказалі яму: «Білеам на захацеў ісьці з намі».</verse>
				<verse number="15">І Балак паслаў яшчэ больш князёў, і болей дастойных, чым тыя.</verse>
				<verse number="16">Як толькі прыйшлі яны да Білеама, сказалі яму: «Так кажа Балак, сын Цыпора: “Не адмаўляйся прыйсьці да мяне.</verse>
				<verse number="17">Я гатовы табе выказаць вялікую пашану, і, што захочаш, дам табе. Прыйдзі і пракляні мне народ гэты”».</verse>
				<verse number="18">Білеам адказаў: «Калі б даваў мне Балак поўны дом свой срэбра і золата, то не магу пераступіць волі ГОСПАДА, Бога майго, як у малых рэчах, так і ў вялікіх.</verse>
				<verse number="19">Прашу, застаньцеся таксама ў гэтую ноч, а я даведаюся, што скажа мне зноў ГОСПАД».</verse>
				<verse number="20">І прыйшоў вось Бог да Білеама ноччу, і кажа яму: «Калі прыйшлі гэтыя людзі паклікаць цябе, то ўстань і ідзі з імі, але зробіш толькі тое, што Я табе скажу».</verse>
				<verse number="21">І ўстаў Білеам, асядлаў асьліцу сваю і вырушыў разам з імі.</verse>
				<verse number="22">І ўзгарэўся гнеў Бога, што ён паехаў. І стаў анёл ГОСПАДАЎ на дарозе супраць яго, каб затрымаць яго. Ён жа ў таварыстве двух слугаў сваіх ехаў на асьліцы сваёй.</verse>
				<verse number="23">Калі асьліца заўважыла анёла ГОСПАДАВАГА, якi стаяў на дарозе з выцягнутым мячом, зыйшла з дарогі і пайшла ў поле. Білеам ударыў яе, хочучы завярнуць яе на дарогу.</verse>
				<verse number="24">Тады анёл ГОСПАДАЎ стаў на цеснай дарозе паміж вінаграднікамі, і мур быў з тога і з гэтага боку.</verse>
				<verse number="25">Калі асьліца ўбачыла анёла ГОСПАДАВАГА, дык прыціснулася да муру. Ён жа пачаў яе біць нанова.</verse>
				<verse number="26">Анёл ГОСПАДАЎ перайшоў у месца так цеснае, што ані з правага, ані з левага боку ніяк ня можна было абмінуць яго, і закрыў дарогу.</verse>
				<verse number="27">Калі асьліца ўбачыла анёла ГОСПАДАВАГА зноў, лягла пад ногі Білеама. Ён, узлаваны, яшчэ мацней біў яе палкаю.</verse>
				<verse number="28">Тады адкрыў ГОСПАД вусны асьліцы, і яна сказала Білеаму: «Што я табе зрабіла? Чаму б’еш мяне трэйці раз?»</verse>
				<verse number="29">Білеам сказаў: «Бо ты працівілася мне. Каб меў я меч у руцэ, забіў бы цябе!»</verse>
				<verse number="30">Асьліца сказала: «Ці ж я не твая асьліца, на якой езьдзіш ад пачатку да сёньняшняга дня? Ці ж я мела звычку так чыніць з табой?» А ён кажа: «Ніколі».</verse>
				<verse number="31">Раптам адкрыў ГОСПАД вочы Білеама, і ён угледзеў анёла ГОСПАДАВА, што стаяў на дарозе з выцягнутым мячом. Пакланіўся ён тады анёлу да зямлі.</verse>
				<verse number="32">І сказаў яму анёл ГОСПАДАЎ: «Навошта трэйці раз біў ты асьліцу сваю? Я прыбыў і заступіў табе дарогу, бо нядобрая дарога твая.</verse>
				<verse number="33">Бачачы мяне, асьліца тры разы ўхілялася ад мяне, і каб не ўхілялася, я забіў бы цябе, а яе пакінуў бы жывую».</verse>
				<verse number="34">Білеам сказаў: «Саграшыў я, бо ня ведаў, што ты заступіў мне дарогу; а цяпер вось, калі табе не падабаецца, вярнуся назад».</verse>
				<verse number="35">Але анёл ГОСПАДАЎ сказаў Білеаму: «Ідзі з тымі людзьмі, але сьцеражыся, не гавары чаго іншага, толькі тое, што я табе загадаю». І пайшоў Білеам з князямі Балака.</verse>
				<verse number="36">Калі пачуў Балак, што Білеам ідзе, выйшаў яму на спатканьне аж да Ір-Мааву, гораду, які на мяжы пры Арноне.</verse>
				<verse number="37">Ён сказаў Білеаму: «Ці ж не пасылаў я да цябе пасланцоў, каб паклікалі цябе? Чаму не адразу прыбыў ты да мяне? Няўжо я не магу ўшанаваць цябе?»</verse>
				<verse number="38">Білеам яму адказаў: «Вось, я прыйшоў да цябе. Ці ж магу што другое гаварыць, апрача таго, што мне ў вусны Бог улажыў?»</verse>
				<verse number="39">І пайшлі Балак разам з Білеамам, і прыйшлі ў Кірыят-Хуцот.</verse>
				<verse number="40">Балак пазабіваў валоў і авечак і паслаў Білеаму і князям, якія з ім былі.</verse>
				<verse number="41">З настаньнем раніцы Балак завёў Білеама на высоты Баала, каб адтуль убачыў ён частку народу Ізраіля.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="23">
				<verse number="1">Тады сказаў Білеам Балаку: «Пастаў мне тут сем ахвярнiкаў і прыгатуй мне столькі сама бычкоў і столькі сама бараноў».</verse>
				<verse number="2">Балак зрабіў так, як яму сказаў Білеам, i паклалі яны па бычку і барану на кожны ахвярнiк.</verse>
				<verse number="3">Тады сказаў Білеам Балаку: «Пастой каля цэласпаленьня твайго, а я пайду, можа, мяне спаткае ГОСПАД, і што мне загадае, скажу табе». Калі ён узыйшоў на лысы ўзгорак,</verse>
				<verse number="4">пераняў яго Бог, і сказаў Яму Білеам: «Паставіў я сем ахвярнiкаў, і на кожны ахвярнiк палажылі бычка і барана».</verse>
				<verse number="5">Тады ГОСПАД уклаў словы ў вусны Білеама і сказаў яму: «Вярніся да Балака і гэта вось скажы».</verse>
				<verse number="6">Дык вярнуўся Білеам і знайшоў Балака, якi стаяў каля цэласпаленьня свайго, i ўсіх князёў Мааўскіх.</verse>
				<verse number="7">І сказаў ён прароцтва сваё, кажучы: «З Араму прывёў мяне Балак, з гор усходніх кароль Мааву: “Прыйдзі, кажа, і пракляні мне Якуба! Пасьпяшай і навядзі няшчасьце на Ізраіля!”</verse>
				<verse number="8">Як магу я праклінаць таго, каго не праклінае Бог? Як магу хацець каму зла, калі Бог ня хоча?</verse>
				<verse number="9">Я бачу яго з вяршыні скалаў і з узгорышчаў гляджу на яго. Вось народ, які жыве асобна, і сярод народаў ня лічыцца.</verse>
				<verse number="10">Хто ж можа зьлічыць пыл Якуба, і хто палічыць пясок Ізраіля? Няхай памрэ душа мая сьмерцю справядлівых і няхай будзе канец мой падобны іхняму».</verse>
				<verse number="11">І сказаў Балак Білеаму: «Што гэта, што ты робіш? Я цябе паклікаў праклінаць ворагаў маіх, а ты, наадварот, дабраслаўляеш іх!»</verse>
				<verse number="12">І адказаў яму Білеам: «Ці магу я што іншае казаць? Хіба ня тое, што загадаў мне ГОСПАД?»</verse>
				<verse number="13">І сказаў Балак: «Хадзі са мной на другое месца, адтуль толькі частку Ізраіля ўбачыш, а ўсяго ня будзеш магчы бачыць. Адтуль будзеш яго праклінаць».</verse>
				<verse number="14">І завёў ён яго на Поле Старажоў, на вяршыню Пісгі, і паставіў там сем ахвярнiкаў, і паклаў на кожны па цяляці і барану.</verse>
				<verse number="15">І сказаў Білеам Балаку: «Пастой тут каля цэласпаленьня твайго, а я адыйдуся далей на спатканьне [з Госпадам]».</verse>
				<verse number="16">Калі яго пераняў ГОСПАД, уклаў словы ў вусны ягоныя і сказаў: «Вяртайся да Балака і вось гэта скажаш яму».</verse>
				<verse number="17">Вярнуўшыся, знайшоў Балака, якi стаяў каля цэласпаленьня свайго, і князёў Мааву з ім, і зьвярнуўся да яго Балак: «Што гаварыў табе ГОСПАД?»</verse>
				<verse number="18">А ён аб’явіў прароцтва сваё, кажучы: «Устань, Балак, і настаў вуха. Слухай, сыне Цыпора!</verse>
				<verse number="19">Бог — гэта не чалавек, каб Ён падманваў, і ня сын чалавечы, каб памыляўся. Ці ж Ён скажа і ня зьдзейсьніць?</verse>
				<verse number="20">Дабраслаўляць прывёў Ён мяне, і ўстрымацца не магу, каб не дабраслаўляць.</verse>
				<verse number="21">Ня бачна няшчасьця у Якуба і ня бачыцца гора ў Ізраіля. ГОСПАД, Бог ягоны, з ім, і гоман ў яго [на славу] валадара ягонага.</verse>
				<verse number="22">Бог вывеў яго з Эгіпту. Ён для іх — як рог буйвала.</verse>
				<verse number="23">Няма варажбы ў Якуба, ані прадказаньняў у Ізраіля. У свой час будзе сказана Якубу і Ізраілю, што ўчыніць Бог.</verse>
				<verse number="24">Вось народ як ільвіца падымаецца ды як леў становіцца; ён ня ляжа, пакуль ня зьесьць здабычы і пакуль не нап’ецца крыві забітых».</verse>
				<verse number="25">І сказаў Балак Білеаму: «Калі ты ня можаш праклінаць яго, то, прынамсі, не дабраслаўляй яго!»</verse>
				<verse number="26">І сказаў Білеам: «Ці ж я табе не казаў: тое, што мне ГОСПАД загадае, я мушу рабіць?»</verse>
				<verse number="27">І сказаў Балак яму: «Хадзі, я завяду цябе на іншае месца. Можа, спадабаецца Богу, што адтуль праклянеш яго?»</verse>
				<verse number="28">І завёў яго на вяршыню гары Пэор, што зьвернута ў бок пустыні.</verse>
				<verse number="29">І сказаў яму Білеам: «Пастаў мне тут сем ахвярнiкаў і прыгатуй столькі сама цялят і бараноў».</verse>
				<verse number="30">І зрабіў Балак, як яму сказаў Білеам, і паклаў бычкоў і бараноў на кожны асобны ахвярнiк.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="24">
				<verse number="1">Калі Білеам пераканаўся, што ГОСПАДУ падабаецца, каб ён дабраслаўляў Ізраіля, дык не пайшоў, як раней хадзіў, каб варажыць, але павярнуў ён аблічча сваё на пустыню.</verse>
				<verse number="2">Калі падняў ён вочы свае і ўбачыў Ізраіля, што стаяў табарам па пакаленьнях сваіх, агарнуў яго Дух Божы,</verse>
				<verse number="3">і абвясьціў ён прароцтва сваё, кажучы: «Кажа Білеам, сын Бэора, кажа чалавек, у якога адкрытыя вочы,</verse>
				<verse number="4">кажа той, хто чуе слова Божае, той, хто бачыць відзежы Ўсемагутнага, той, хто падае, але вочы адкрытыя ў яго.</verse>
				<verse number="5">О як прыгожыя намёты твае, Якубе, і паселішчы твае, Ізраілю!</verse>
				<verse number="6">Раскінуліся яны як даліны рэкаў, як сады на беразе ручая, як дрэвы алёэ, якія ГОСПАД пасадзіў, як кедры між водамі.</verse>
				<verse number="7">Цячэ вада з нетраў ягоных, і зерне ягонае мае ўдосталь вільгаці. Валадар ягоны мацнейшы, чым Агаг, і ўзвышаецца валадарства ягонае.</verse>
				<verse number="8">Бог вывеў яго з Эгіпту. Ён для яго — як рог буйвала. Праглыне ён народы, ворагаў сваіх, косьці іхнія паломіць і струшчыць стрэламі сваімі.</verse>
				<verse number="9">Ён прыхіліўся, лёг як леў ды як ільвіца, хто адважыцца падняць яго? Хто дабраслаўляе цябе, сам будзе дабраслаўлёны; хто праклінае цябе, сам будзе пракляты!»</verse>
				<verse number="10">І разгневаўся на Білеама Балак, і, пляснуўшы рукамі, сказаў: «На праклён ворагаў маіх я паклікаў цябе. А іх ты ўжо трэці раз дабраслаўляеш!</verse>
				<verse number="11">Уцякай хутчэй у дом свой! Хацеў я цябе багата аднагародзіць, але ГОСПАД пазбавіў цябе прыгатаванай нагароды».</verse>
				<verse number="12">Білеам адказаў Балаку: «Ці ж ужо пасланцам тваім, пасланым табою да мяне, не казаў я:</verse>
				<verse number="13">“Хоць бы Балак даваў мне поўны дом свой срэбра або золата, не магу працівіцца слову ГОСПАДА. Ці што добрае, ці што ліхое ня выкажу з сэрца майго, але толькі тое, што ГОСПАД скажа, тое і я скажу”.</verse>
				<verse number="14">Дык вось, я вярнуся да народу майго, але падыйдзі, я скажу табе, што зробіць народ гэты з народам тваім у апошнія часы».</verse>
				<verse number="15">І выказаў ён прароцтва, кажучы: «Кажа Білеам, сын Бэора, кажа чалавек, які мае адкрытыя вочы,</verse>
				<verse number="16">кажа той, хто чуе словы Божыя, які ведае думку Ўзвышняга і бачыць відзежы Ўсемагутнага, які, падаючы, мае адкрытыя вочы.</verse>
				<verse number="17">Бачу яго, але яшчэ не цяпер, аглядаю яго, але ня зблізка. Узыходзіць зорка з Якуба, паўстае скіпетр з Ізраіля; і ён струшчыць скроні Мааву і чарапы ўсіх сыноў Сэта.</verse>
				<verse number="18">Эдом станецца ўласнасьцю ягонай, і Сэір стане спадчынай ворагаў. Ізраіль будзе рабіць вялікія справы.</verse>
				<verse number="19">Ад Якуба будзе валадар, і зьнішчыць ён рэшткі гораду».</verse>
				<verse number="20">Калі ўбачыў ён Амалека, абвясьціў прароцтва сваё і сказаў: «Амалек — першы з народаў, але да рэшты ён будзе зьнішчаны».</verse>
				<verse number="21">Угледзеў таксама Кенэяў, і абвясьціў прароцтва сваё, і сказаў: «Моцнае жытло тваё, і на скале пабудаванае гняздо тваё;</verse>
				<verse number="22">але і яно прызначанае на зьнішчэньне, калі Асур зьняволіць цябе».</verse>
				<verse number="23">І абвясьціў ён прароцтва сваё, і зноў сказаў ён: «Хто будзе жыць, калі Бог зробіць гэта?</verse>
				<verse number="24">Прыплывуць караблі з Кітыму, і перамогуць Асура, і паканаюць Эбэра, але ўрэшце і самі загінуць».</verse>
				<verse number="25">І ўстаў Білеам, і вярнуўся ў месца сваё, а Балак таксама пайшоў дарогай сваёй.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="25">
				<verse number="1">І жыў тады Ізраіль у Шыттыме, і стаў распуставаць з дочкамі Мааву,</verse>
				<verse number="2">якія запрашалі народ на ахвяры багам сваім. Разам яны елі і пакланяліся ідалам іхнім.</verse>
				<verse number="3">Так прыляпіўся Ізраіль да Баал-Пэора, і ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="4">І сказаў Ён Майсею: «Зьбяры ўсіх [вінаватых] начальнікаў народу і павесь іх перад абліччам ГОСПАДА на сонцы, каб гэтак адвярнуўся гнеў Мой ад Ізраіля».</verse>
				<verse number="5">І сказаў Майсей судзьдзям Ізраіля: «Няхай кожны з вас заб’е тых людзей вашых, якія прыляпіліся да Баал-Пэора».</verse>
				<verse number="6">І вось адзін з сыноў Ізраіля прыйшоў, і прывёў да братоў сваіх Мадыянку на вачах Майсея і вялікай грамады сыноў Ізраіля, якія лямантавалі перад уваходам у Намёт Спатканьня.</verse>
				<verse number="7">Калі гэта ўбачыў Пінхас, сын Элеазара, сына Аарона сьвятара, выбег спаміж супольнасьці, схапіўшы дзіду,</verse>
				<verse number="8">і пайшоў за мужчынам Ізраільцянінам у намёт, і прабіў іх дзідаю абодвух, мужчыну і жанчыну, праз улоньні. Так спынілася кара на сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="9">А загінула ўжо дваццаць чатыры тысячы чалавек.</verse>
				<verse number="10">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="11">«Пінхас, сын Элеазара, сына Аарона сьвятара, адвярнуў гнеў Мой ад сыноў Ізраіля, бо загарэўся руплівасьцю Маёю сярод іх, і каб ня ён, зьнішчыў бы Я сыноў Ізраіля ў зайздрасьці Сваёй.</verse>
				<verse number="12">Дзеля таго скажы яму: “Вось, Я заключаю з ім запавет супакою”.</verse>
				<verse number="13">І будзе гэта яму і патомству ягонаму запаветам вечнага сьвятарства, бо рупіўся ён пра Бога свайго і адкупіў злачынствы сыноў Ізраіля».</verse>
				<verse number="14">А імя таго мужчыны Ізраільцяніна, забітага разам з Мадыянкай, было Зімры, сын Салю, князь аднаго з родаў пакаленьня Сымона.</verse>
				<verse number="15">Забітая жанчына Мадыянка называлася Казбі, была яна дачкой Цура, начальніка аднаго з пакаленьняў Мадыянскіх.</verse>
				<verse number="16">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="17">«Ваюйце супраць Мадыянцаў і выбіце іх,</verse>
				<verse number="18">бо яны варожа паставіліся да вас і ашуквалі вас празь ідала Пэора і праз распусту Казбі, дачкі начальніка Мадыянскага, сястры іхняй, забітай у дзень кары за Пэора».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="26">
				<verse number="1">Пасьля гэтай плягі сказаў ГОСПАД Майсею і Элеазару, сыну Аарона сьвятара:</verse>
				<verse number="2">«Палічыце лічбу усяе супольнасьці сыноў Ізраіля ад дваццаці гадоў і вышэй па родах, усіх, здольных ваяваць».</verse>
				<verse number="3">Дык Майсей і сьвятар Элеазар так пастанавілі на раўнінах Мааву, насупраць Ерыхону, над Ярданам:</verse>
				<verse number="4">«Палічыць усіх ад дваццаці гадоў і вышэй, як ГОСПАД загадаў Майсею і Ізраільцянам пры выхадзе з Эгіпту». Вось лічба сыноў Ізраіля, якія выйшлі з зямлі Эгіпецкай:</verse>
				<verse number="5">Рубэн, першародны Ізраіля. Сыны Рубэна: Ханох, ад якога род Ханоха, і Пальлю, ад якога род Пальлю,</verse>
				<verse number="6">і Хецрон, ад якога род Хецрона, і Кармі, ад якога род Кармі.</verse>
				<verse number="7">Гэтыя вось роды з пакаленьня Рубэна, лічба якіх дасягала сорак тры тысячы семсот трыццаць.</verse>
				<verse number="8">Сыны Пальлю: Эліяў</verse>
				<verse number="9">і сыны ягоныя: Нэмуэль, Датан і Абірам. Датан і Абірам — гэта тыя князі народу, якія збунтаваліся супраць Майсея і Аарона разам з Карахам, калі яны паднялі бунт супраць ГОСПАДА,</verse>
				<verse number="10">і зямля разьзявіла вусны свае і праглынула іх і Караха, і паўміралі многія, калі агонь спаліў дзьвесьце пяцьдзясят чалавек, і сталіся яны знакам [перасьцярогі].</verse>
				<verse number="11">Але сыны Караха не загінулі.</verse>
				<verse number="12">Сыны Сымона па пакаленьнях іхніх: ад Нэмуэля паходзіць род Нэмуэля; ад Яміна — род Яміна; ад Яхіна — род Яхіна,</verse>
				<verse number="13">ад Зэраха — род Зэраха; ад Шаўля — род Шаўля.</verse>
				<verse number="14">Такія вось роды з пакаленьня Сымона, агульная лічба якіх была дваццаць дзьве тысячы дзьвесьце.</verse>
				<verse number="15">Сыны Гада па родах сваіх: Цэфон, ад якога род Цэфона; Хаггi, ад якога род Хаггі; Шуні, ад якога род Шуні,</verse>
				<verse number="16">Озьні, ад якога род Озьні; Эры, ад якога род Эры,</verse>
				<verse number="17">Арод, ад якога род Арода; Арыэль, ад якога род Арыэля.</verse>
				<verse number="18">Гэта вось роды Гада, агульная лічба якіх была сорак тысячаў пяцьсот.</verse>
				<verse number="19">Сыны Юды: Гер і Янан, яны абодва памерлі ў зямлі Ханаан.</verse>
				<verse number="20">Вось сыны Юды па родах іхніх: Шэля, ад якога род Шэлі; Пэрэс, ад якога род Пэрэса; Зэрах, ад якога род Зэраха.</verse>
				<verse number="21">А вось сыны Пэрэса: Хецрон, ад якога род Хецрона, і Хамуль, ад якога род Хамуля.</verse>
				<verse number="22">Гэтыя вось роды Юды, агульная лічба якіх была семдзясят шэсьць тысячаў пяцьсот.</verse>
				<verse number="23">Сыны Ісахара па родах сваіх: Таля, ад якога род Талі; Пува, ад якога род Пувы;</verse>
				<verse number="24">Яшуб, ад якога род Яшуба; Шымрон, ад якога род Шымрона.</verse>
				<verse number="25">Такія вось роды Ісахара, агульная лічба якіх была шэсьцьдзесят чатыры тысячы трыста.</verse>
				<verse number="26">Сыны Завулёна па родах іхніх: Сэрэд, ад якога род Сэрэда; Элён, ад якога род Элёна; Яхлеэль, ад якога род Яхлеэля.</verse>
				<verse number="27">Гэта роды Завулёна, агульная лічба якіх была шэсьцьдзясят тысячаў пяцьсот.</verse>
				<verse number="28">Сыны Язэпа па родах сваіх: Манаса і Эфраім.</verse>
				<verse number="29">З Манасы нарадзіўся Махір, ад якога род Махіра; Махір быў бацькам Гілеаду, ад якога род Гілеада.</verse>
				<verse number="30">Гілеад меў сыноў: Езэра, ад якога род Езэра; і Гэлека, ад якога род Гэлека;</verse>
				<verse number="31">і Асрыэля, ад якога род Асрыэля; і Мэхема, ад якога род Мэхема,</verse>
				<verse number="32">і Шэміду, ад якога род Шэміды; і Хэфэра, ад якога род Хэфэра.</verse>
				<verse number="33">Хэфэр быў бацькам Цэлафхада, які ня меў сыноў, а толькі дочкі, імёны якіх: Махля, Ноа, Хогля, Мілька і Тырца.</verse>
				<verse number="34">Такія вось роды Манасы, лічба якіх была пяцьдзясят дзьве тысячы семсот.</verse>
				<verse number="35">Сыны Эфраіма па родах іхніх: Шутэлях, ад якога род Шутэляха; Бэхэр, ад якога род Бэхэра; Тахан, ад якога род Тахана.</verse>
				<verse number="36">Сынам Шэтэляха быў Эран, ад якога род Эрана.</verse>
				<verse number="37">Такія вось роды сыноў Эфраіма, лічба якіх была трыццаць дзьве тысячы пяцьсот. Яны — нашчадкі Язэпа па родах сваіх.</verse>
				<verse number="38">Сыны Бэн’яміна па родах сваіх: Бэля, ад якога род Бэлі; Ашбэль, ад якога род Ашбэля; Ахірам, ад якога род Ахірама;</verse>
				<verse number="39">Шэфуфам, ад якога род Шэфуфама; Хуфам ад якога род Хуфама.</verse>
				<verse number="40">Сыны Бэлі: Ард і Нааман; ад Арда паходзіць род Арда, ад Наамана — род Наамана.</verse>
				<verse number="41">Такія вось сыны Бэн’яміна па родах сваіх, лічба якіх была сорак пяць тысячаў шэсьцьсот.</verse>
				<verse number="42">Сыны Дана па родах сваіх: Шухам, ад якога род Шухама. Такія вось сыны Дана па родах сваіх:</verse>
				<verse number="43">усе былі сыны Шухама, лічба іх была шэсьцьдзясят чатыры тысячы чатырыста.</verse>
				<verse number="44">Сыны Асэра па родах сваіх: Імна, ад якога род Імны; Ішві, ад якога род Ішві; Бэрыя, ад якога род Бэрыі.</verse>
				<verse number="45">Сыны Бэрыі: Гебэр, ад якога род Гебэра; і Малькіэль, ад якога род Малькіэля.</verse>
				<verse number="46">Дачкі Асэра імя было Сэраха.</verse>
				<verse number="47">Такія вось роды сыноў Асэра, лічба іх была пяцьдзясят тры тысячы чатырыста.</verse>
				<verse number="48">Сыны Нэфталі па родах сваіх: Яхцэль, ад якога род Яхцэля; Гуні, ад якога род Гуні;</verse>
				<verse number="49">Ецэр, ад якога род Ецэра; Шылем, ад якога род Шылема.</verse>
				<verse number="50">Такія вось роды сыноў Нэфталі па родах сваіх, лічба якіх была сорак пяць тысячаў чатырыста.</verse>
				<verse number="51">Агульная лічба сыноў Ізраіля паводле сьпісу: шэсьцьсот адна тысяча семсот трыццаць.</verse>
				<verse number="52">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="53">«Паміж імі будзе падзелена зямля на ўласнасьць паводле лічбы імёнаў.</verse>
				<verse number="54">Больш шматлікім большую частку дасі; менш шматлікім — меншую; кожнаму асобна, паводле сьпісу, будзе дадзена спадчына.</verse>
				<verse number="55">Зямля павінна быць падзелена жэрабем, а спадчыну маюць атрымаць паводле лічбы імёнаў у родах.</verse>
				<verse number="56">Жэрабем трэба падзяліць спадчыну між вялікімі і малымі родамі».</verse>
				<verse number="57">Такая вось лічба сыноў Левія па родах іхніх: Гершон, ад якога род Гершона; Кегат, ад якога род Кегата; і Мэрары, ад якога род Мэрары.</verse>
				<verse number="58">Такія вось роды Левія: род Лібні, род Хеўрона, род Махлі, род Мушы, род Караха. Кегат жа быў бацькам Амрама,</verse>
				<verse number="59">які меў жонку Ёкэбэд, дачку Левія, якая нарадзілася яму ў Эгіпце. Яна нарадзіла Амраму, мужу свайму, Аарона і Майсея, поруч сястру іхнюю Мірыям.</verse>
				<verse number="60">Аарон меў сыноў: Надава, Абігу, Элеазара і Ітамара,</verse>
				<verse number="61">з якіх Надаў і Абігу памерлі, калі прынесьлі чужы агонь перад аблічча ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="62">Усіх па сьпісе было дваццаць тры тысячы мужчынаў ад аднаго месяца і вышэй. Яны ня ўпісаныя ў лічбу сыноў Ізраіля, бо ня дадзена ім спадчына сярод сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="63">Такая вось лічба сыноў Ізраіля, сьпісаных Майсеем і Элеазарам сьвятаром на раўнінах Мааву над Ярданам насупраць Ерыхону.</verse>
				<verse number="64">Між імі не было нікога з тых, якіх Майсей і Аарон лічылі, калі сьпісвалі сыноў Ізраіля ў пустыні Сынай,</verse>
				<verse number="65">бо прадказаў ім ГОСПАД, што ўсе яны вымруць у пустыні, і не застанецца з іх ніводнага, апрача Халева, сына Ефунны, і Егошуа, сына Нуна.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="27">
				<verse number="1">І прыйшлі дочкі Цэлафхада, сына Хэфэра, сына Гілеада, сына Махіра, сына Манасы, з роду Манасы, сына Язэпа, а імёны іхнія: Махля, Ноа, Хогля, Мілька і Тырца.</verse>
				<verse number="2">І сталі яны перад Майсеем і Элеазарам сьвятаром, і князямі, і перад ўсёю супольнасьцю каля ўваходу ў Намёт Спатканьня, і сказалі:</verse>
				<verse number="3">«Бацька наш памёр у пустыні, і ня ўдзельнічаў у бунце Караха супраць ГОСПАДА, але памёр у граху сваім. Ён ня меў сыноў.</verse>
				<verse number="4">Ці ж можа счэзнуць імя ягонае з роду ягонага, бо ня меў ён сына? Дайце нам спадчыну паміж братоў бацькі нашага».</verse>
				<verse number="5">І прынёс Майсей справу іхнюю на суд ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="6">І ГОСПАД сказаў яму:</verse>
				<verse number="7">«Справядліва дамагаюцца дочкі Цэлафхада. Дай ім уласнасьць між братоў бацькі іхняга, і няхай яны маюць спадчыну.</verse>
				<verse number="8">Сынам жа Ізраіля скажы так: “Калі чалавек памрэ бяз сына, спадчына ягоная пераходзіць на дачку.</verse>
				<verse number="9">Калі б ня меў дачкі, спадкаемцамі сталі б браты ягоныя.</verse>
				<verse number="10">Калі б і братоў не было, аддасьцё спадчыну братам бацькі яго.</verse>
				<verse number="11">Калі б і братоў у бацькі не было, тады спадчына ягоная пераходзіць найбліжэйшаму сваяку ў родзе ягоным, і ён возьме спадчыну”. Як загадаў ГОСПАД Майсею, такі будзе сынам Ізраіля сьвяты і вечны закон».</verse>
				<verse number="12">І сказаў ГОСПАД Майсею: «Узыйдзі на гэту гару Абарым і паглядзі адтуль на зямлю, якую Я дам сынам Ізраіля.</verse>
				<verse number="13">Калі агледзіш яе, ты пойдзеш да народу свайго, як пайшоў брат твой, Аарон,</verse>
				<verse number="14">бо вы зьняважылі Мяне ў пустыні Сін падчас бунту супольнасьці, бо не захацелі аб’явіць сьвятасьці Маёй перад імі, [даючы ім] вады». Гэта вада Мэрывы каля Кадэшу ў пустыні Сін.</verse>
				<verse number="15">І сказаў Майсей ГОСПАДУ:</verse>
				<verse number="16">«Няхай прызначыць ГОСПАД, Бог духаў і кожнага цела, чалавека, які кіраваў бы зграмаджэньнем гэтым,</verse>
				<verse number="17">i мог бы выступіць перад імі, выводзіць іх і ўводзіць, каб ня стаўся народ ГОСПАДАЎ як авечкі без пастуха».</verse>
				<verse number="18">І сказаў яму ГОСПАД: «Вазьмі Егошуа, сына Нуна, чалавека, на якім прабывае Дух; і ўскладзі рукі твае на яго.</verse>
				<verse number="19">І пастаў яго перад Элеазарам сьвятаром i ўсёй супольнасьцю, і перад абліччам усіх дай яму даручэньні.</verse>
				<verse number="20">І ўладай сваёй падтрымай яго, каб слухала яго ўся супольнасьць сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="21">Стане ён перад Элеазарам сьвятаром, а ён пра яго параіцца з ГОСПАДАМ праз суд урыму. Паводле загаду ягонага будзе выходзіць і ўваходзіць ён сам, і ўсе сыны Ізраіля з ім, і ўся супольнасьць».</verse>
				<verse number="22">Майсей зрабіў так, як яму загадаў ГОСПАД. Паклікаў Егошуа, паставіў яго перад сьвятаром Элеазарам і ўсім прысутным народам,</verse>
				<verse number="23">і, усклаўшы на галаву ягоную рукі, паставіў яго правадыром, як загадаў ГОСПАД праз Майсея.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="28">
				<verse number="1">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="2">«Загадай сынам Ізраіля і скажы ім: Няхай у свой час складаюць ахвяру Мне і хлеб Мой, ахвяру цэласпаленьня на мілы пах Мне.</verse>
				<verse number="3">Такая вось ахвяра агнявая, якую вы павінны складаць: два гадавыя ягняткі штодзень у ахвяру цэласпаленьня.</verse>
				<verse number="4">Адно ягня складзіцё на раніцы ў ахвяру цэласпаленьня, а другое — ўвечары.</verse>
				<verse number="5">І як ахвяру хлебную дасьцё дзясятую частку эфы пшанічнай мукі, запраўленай чацьвёртай часткай гіну найчысьцейшага алею.</verse>
				<verse number="6">Гэта цэласпаленьне пастаяннае, якое склалі вы на гары Сынай на мілы пах ГОСПАДУ як ахвяру агня.</verse>
				<verse number="7">І ахвяру вадкую з віна; чацьвёртую частку гіну выльеце на кожнае ягня. На сьвятым месцы вылівайце п’янкое віно ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="8">У такі самы спосаб складзіцё другое ягня вечарам паводле парадку ранішняй ахвяры. Гэта ахвяра агнявая на мілы пах ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="9">А ў дзень суботы складзіцё ў ахвяру двух беззаганных аднагадовых ягнятаў і дзьве дзясятыя эфы мукі, запраўленай алеем, як ахвяру хлебную.</verse>
				<verse number="10">Гэта суботняя ахвяра цэласпаленьня на кожную суботу, апрача штодзённай ахвяры цэласпаленьня і ахвяры вадкай.</verse>
				<verse number="11">У кожны першы дзень вашага месяца складайце ГОСПАДУ ахвяру цэласпаленьня: два бычкі, барана і сем аднагадовых ягнят без заганы.</verse>
				<verse number="12">На кожнага бычка палажыце тры дзясятыя эфы пшанічнай мукі, запраўленай алеем, як ахвяру хлебную, і на кожнага барана — дзьве дзясятыя эфы мукі, запраўленай алеем, як ахвяру хлебную,</verse>
				<verse number="13">і на кожнае ягня як ахвяру хлебную палажыце дзясятую частку эфы пшанічнай мукі, запраўленай алеем; усё гэта як цэласпаленьне на мілы пах ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="14">Ахвяры вадкія іхнія будуць такія: палова гіну віна на кожнага бычка, адна трэцяя гіну на барана і адна чацьвёртая гіну на ягня. Гэта цэласпаленьне ў кожны першы дзень месяца на ўсе месяцы году.</verse>
				<verse number="15">Таксама казёл будзе складзены ГОСПАДУ ў ахвяру за грэх, апрача пастаяннай ахвяры цэласпаленьня і належнай да яе ахвяры вадкай.</verse>
				<verse number="16">У чатырнаццаты дзень першага месяца – Пасха ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="17">У пятнаццаты дзень таго месяца будзе сьвята. Сем дзён будзеце есьці толькі праснакі.</verse>
				<verse number="18">У першы дзень будзе сьвяты сход, нельга ў той дзень працаваць.</verse>
				<verse number="19">І складзіцё ахвяру агнявую, цэласпаленьне ГОСПАДУ: два бычкі, аднаго барана і сем беззаганных аднагадовых ягнят;</verse>
				<verse number="20">пры іх ахвяру хлебную з пшанічнай мукі, запраўленай алеем: тры дзясятыя (эфы) на аднаго бычка, дзьве дзясятыя на аднаго барана,</verse>
				<verse number="21">і адна дзясятая на кожнага з сямі ягнят.</verse>
				<verse number="22">Наастатак аднаго казла ў ахвяру за грэх, для ачышчэньня вашага.</verse>
				<verse number="23">Апрача ранішняга цэласпаленьня, якое ёсьць цэласпаленьнем пастаянным, складайце гэтыя ахвяры.</verse>
				<verse number="24">Такія ахвяры складайце штодзень сем дзён, як цэласпаленьне, як мілы пах ГОСПАДУ. Апрача штодзённай ахвяры цэласпаленьня і ахвяры хлебнай павінны быць складаныя гэтыя ахвяры.</verse>
				<verse number="25">Дзень сёмы будзе для вас сьвятым сходам, не выконвайце ў той дзень ніякай працы.</verse>
				<verse number="26">У дзень пяршынаў, калі складаеце ГОСПАДУ ахвяру з новага збожжа ў сьвята Тыдняў, таксама зьбярыце сьвяты сход, і ў той дзень ня будзеце рабіць ніякай работы.</verse>
				<verse number="27">Складзіцё тады ў ахвяру цэласпаленьня на мілы пах ГОСПАДУ двух бычкоў, барана і сем аднагадовых ягнят без заганы.</verse>
				<verse number="28">І дадасьцё ахвяру хлебную: пшанічную муку, запраўленую алеем; тры дзясятыя (эфы) на аднаго бычка,</verse>
				<verse number="29">дзьве дзясятыя на барана і па адной дзясятай на кожнае з сямі ягнят.</verse>
				<verse number="30">І казла [у ахвяру за грэх] для ачышчэньня вашага.</verse>
				<verse number="31">Апрача штодзённай ахвяры цэласпаленьня, і ахвяры хлебнай, і ахвяры вадкай, складайце ўсё гэта ў ахвяру; павінны яны быць без заганы.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="29">
				<verse number="1">У першы дзень сёмага месяца няхай будзе ў вас сьвяты сход; у той дзень не рабіце ніякай работы, бо дзень гэты — дзень трубнага гуку.</verse>
				<verse number="2">Складзіцё ахвяру цэлампаленьня на мілы пах ГОСПАДУ: аднаго бычка, барана і сем ягнят аднагадовых без заганы,</verse>
				<verse number="3">а таксама ахвяру хлебную: пшанічную муку, запраўленую алеем; тры дзясятыя [эфы] на аднаго бычка, дзьве дзясятыя на барана,</verse>
				<verse number="4">і адну дзясятую на кожнае ягня.</verse>
				<verse number="5">І казла як ахвяру за грэх, для ачышчэньня вашага.</verse>
				<verse number="6">Апрача ахвяры цэлапаленьня на пачатак месяца разам з ахвяраю хлебнай і апрача штодзённай ахвяры цэласпаленьня, лучна з ахвяраю хлебнай і вадкай, складайце іх на мілы пах ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="7">У дзясяты дзень таго сёмага месяца адбудзецца сьвяты сход і пост; нельга рабіць у той дзень ніякай работы.</verse>
				<verse number="8">У ахвяру цэласпаленьня на мілы пах ГОСПАДУ складзіцё бычка, барана і сем гадавых ягнят без заганы,</verse>
				<verse number="9">і ахвяру хлебную: пшанічную муку, запраўленую алеем; тры дзясятыя [эфы] на бычка, дзьве дзясятыя на барана,</verse>
				<verse number="10">і адну дзясятую на кожнае з сямі ягнят.</verse>
				<verse number="11">І таксама казла ў ахвяру за грэх, апрача таго, што ахвяроўваюць за праступак дзеля ачышчэньня і штодзённага цэласпаленьня разам з ахвярамі хлебнымі і вадкімі, на мілы пах ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="12">У пятнаццаты дзень сёмага месяца адбудзецца сьвяты сход. Нельга ў той дзень рабіць ніякай работы. Будзеце сьвяткаваць сем дзён сьвята ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="13">У ахвяру цэласпаленьня складзіцё на мілы пах ГОСПАДУ трынаццаць бычкоў, два бараны, чатырнаццаць ягнят гадавых без заганы.</verse>
				<verse number="14">І ахвяру хлебную: пшанічную муку, запраўленую алеем, тры дзясятыя [эфы] на кожнага бычка; дзьве дзясятыя на кожнага барана,</verse>
				<verse number="15">i па адной дзясятай на кожнае з чатырнаццаці ягнят.</verse>
				<verse number="16">І казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы штодзённай ахвяры цэласпаленьня і ахвяраў хлебных і вадкіх.</verse>
				<verse number="17">У другі дзень [прынесіцё] дванаццаць бычкоў, два бараны і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы.</verse>
				<verse number="18">І ахвяру хлебную і ахвяру вадкую, лучна з ахвярай з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы.</verse>
				<verse number="19">І казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы штодзённай ахвяры цэласпаленьня, ахвяраў хлебных і вадкіх.</verse>
				<verse number="20">У трэці дзень — адзінаццаць бычкоў, два бараны і чатырнаццаць гадавых ягнят без заганы.</verse>
				<verse number="21">І ахвяру хлебную і ахвяру вадкую, лучна з ахвярамі з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы.</verse>
				<verse number="22">І казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы пастаяннай ахвяры цэласпаленьня і ахвяраў хлебных і вадкіх.</verse>
				<verse number="23">У чацьвёрты дзень — дзесяць бычкоў, два бараны і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы.</verse>
				<verse number="24">І ахвяру хлебную і ахвяру вадкую, лучна з ахвярамі з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы.</verse>
				<verse number="25">І казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы штодзённай ахвяры цэласпаленьня і ахвяраў хлебных і вадкіх.</verse>
				<verse number="26">У пяты дзень — дзевяць бычкоў, два бараны і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы.</verse>
				<verse number="27">І ахвяру хлебную і ахвяру вадкую, лучна з ахвярамі з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы.</verse>
				<verse number="28">І казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы пастаяннай ахвяры цэласпаленьня і ахвяраў хлебных і вадкіх.</verse>
				<verse number="29">У шосты дзень — восем бычкоў, два бараны і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы.</verse>
				<verse number="30">І ахвяру хлебную і ахвяру вадкую, лучна з ахвярамі з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы.</verse>
				<verse number="31">І казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы пастаяннай ахвяры цэласпаленьня і ахвяраў хлебных і вадкіх.</verse>
				<verse number="32">У сёмы дзень — сем бычкоў, два бараны і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы.</verse>
				<verse number="33">І ахвяру хлебную і ахвяру вадкую, лучна з ахвярамі з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы.</verse>
				<verse number="34">І казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы пастаяннай ахвяры цэласпаленьня і ахвяраў хлебных і вадкіх.</verse>
				<verse number="35">У восьмы дзень адбудзецца сьвяты сход; ня будзеце ніякай работы рабіць у той дзень.</verse>
				<verse number="36">І складзіцё цэласпаленьне на мілы пах ГОСПАДУ: аднаго бычка, аднаго барана і сем аднагадовых ягнят без заганы.</verse>
				<verse number="37">І ахвяру хлебную і ахвяру вадкую, лучна з ахвярамі з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы.</verse>
				<verse number="38">І казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы пастаяннай ахвяры цэласпаленьня і ахвяраў хлебных і вадкіх.</verse>
				<verse number="39">Гэтыя ахвяры маеце складаць ГОСПАДУ пад час сьвятаў вашых, незалежна ад таго, што ахвяруеце паводле шлюбаваньняў вашых, або як дабравольныя дары на ахвяры цэласпаленьня, на ахвяры хлебныя, на ахвяры вадкія, і на ахвяры мірныя».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="30">
				<verse number="1">І Майсей распавёў усё сынам Ізраіля, што яму ГОСПАД загадаў.</verse>
				<verse number="2">І сказаў Майсей правадырам пакаленьняў Ізраіля: «Вось што загадаў ГОСПАД:</verse>
				<verse number="3">Калі хто [з мужчынаў] пашлюбуе што ГОСПАДУ або зьвяжа сябе прысягай, няхай не парушыць словы свае, але ўсё, што абяцаў, споўніць.</verse>
				<verse number="4">Калі жанчына шлюбавала штосьці ГОСПАДУ, або зьвязала сябе прысягай, і яна яшчэ ў доме бацькі свайго і маладых гадоў,</verse>
				<verse number="5">то калі б бацька даведаўся пра шлюбаваньне, якое яна абяцала, або пра прысягу, якой яна зьвязала сябе, і ён прамаўчаў, яна зьвязаная шлюбаваньнем. Што яна шлюбавала або прысягала, няхай споўніць.</verse>
				<verse number="6">Калі ў той дзень, калі пачуе бацька яе, ён забароніць ёй гэта, дык шлюбаваньні яе і прысягі будуць няважныя. Міласьцівы будзе ёй ГОСПАД, таму што бацька запярэчыў.</verse>
				<verse number="7">Калі, аднак, выйдзе яна замуж, але зьвязана яна шлюбаваньнем або прысягай вуснаў сваіх, зьвязала яна душу сваю,</verse>
				<verse number="8">і калі пачуе муж яе і, пачуўшы, не запярэчыць, то яна зьвязаная шлюба-ваньнем і павінна споўніць, што абяцала.</verse>
				<verse number="9">А калі пачуў бы муж і запярэчыў у той жа дзень, то шлюбаваньні яе, якія дала, і словы, якімі зьвязала душу сваю, няважныя; няхай будзе ёй міласьцівы ГОСПАД.</verse>
				<verse number="10">Што прыракалі б удовы або разьведзеныя — важнае, няхай споўняць.</verse>
				<verse number="11">Калі жонка ў доме мужа зьвязала сябе шлюбаваньнем або прысягаю,</verse>
				<verse number="12">і калі пра гэта даведаўся муж, і маўчаў, і не пярэчыў шлюбаваньню, няхай яна споўніць тое, што абяцала.</verse>
				<verse number="13">А калі б ён запярэчыў, то яна не зьвязаная прысягай, бо муж супрацівіўся. Няхай будзе ёй міласьцівы ГОСПАД.</verse>
				<verse number="14">Калі б яна шлюбавала або прысягай зьвязала сябе, ад волі мужа залежыць, ці споўніць яна гэта, ці не.</verse>
				<verse number="15">А калі муж ведаў, але маўчаў, ды з дня на дзень адкладаў прысуд свой, то што яна прыракала або запрысягла, павінна споўніць, бо муж ведаў, але маўчаў.</verse>
				<verse number="16">Калі б жа ён запярэчыў праз нейкі час пасьля таго, як даведаўся, адказны будзе ён за правіну сваю».</verse>
				<verse number="17">Такія вось законы, якія перадаў ГОСПАД Майсею адносна мужа і жонкі, бацькі і дачкі, калі яна яшчэ ў юнацтве жыве ў доме бацькоў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="31">
				<verse number="1">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="2">«Адпомсьці за сыноў Ізраіля Мадыянцам, а потым далучыся да народу свайго».</verse>
				<verse number="3">І адразу загадаў Майсей: «Узбройце спаміж сябе мужчынаў на вайну, каб яны маглі выканаць помсту ГОСПАДА над Мадыянцамі.</verse>
				<verse number="4">Выбярыце па тысячы мужчынаў з кожнага пакаленьня Ізраіля і пашліце іх на вайну».</verse>
				<verse number="5">І выдзелена было па тысячы з кожнага пакаленьня, значыць, дванаццаць тысячаў здольных да бою.</verse>
				<verse number="6">Іх выправіў Майсей з Пінхасам, сынам Элеазара сьвятара. Даў ім таксама посуд сьвяты і трубы, каб у трывозе трубіць.</verse>
				<verse number="7">Калі паводле загаду ГОСПАДА ваявалі яны супраць Мадыянцаў, выбілі яны ўсіх мужчынаў</verse>
				<verse number="8">і валадароў іхніх: Эвія, Рэкема, Цура, Хура, Рэву, пяць валадароў гэтага народу, а таксама Білеама, сына Бэора, забілі мячом.</verse>
				<verse number="9">І ўзялі яны ў палон жанчынаў іхніх і дзяцей, і як здабычу ўзялі ўсю жывёлу іхнюю і ўсю маёмасьць,</verse>
				<verse number="10">а гарады, пасяленьні і табары іхнія спалілі агнём.</verse>
				<verse number="11">І забралі яны здабычу сваю, як людзей, так і жывёлу.</verse>
				<verse number="12">І прывялі яны палонных, і здабычу, і нарабаванае да Майсея і Элеазара сьвятара, і да ўсяе супольнасьці сыноў Ізраіля ў табар на раўнінах Мааву над Ярданам насупраць Ерыхону.</verse>
				<verse number="13">Майсей, сьвятар Элеазар i ўсе князі супольнасьці выйшлі з табару на сустрэчу ім.</verse>
				<verse number="14">І загневаўся Майсей на начальнікаў войска, на тысячнікаў і сотнікаў, якія вярталіся з вайны.</verse>
				<verse number="15">І ён сказаў ім: «Чаму вы захавалі ўсіх жанчынаў?</verse>
				<verse number="16">Ці ж не яны за намовай Білеама паганілі сыноў Ізраіля і нявернымі зрабілі вас перад ГОСПАДАМ праз Пэора, таму і нішчаны быў народ ГОСПАДАЎ?</verse>
				<verse number="17">Дык забіце ўсіх дзяцей мужчынскага роду i ўсіх жанчынаў, якія жылі з мужчынамі.</verse>
				<verse number="18">Дзяўчат жа і ўсіх жанчынаў, ня жыўшых з мужчынамі, пакіньце сабе.</verse>
				<verse number="19">І вы будзьце па-за табарам сем дзён. Хто забіў чалавека або дакрануўся да забітага, мусіць ачысьціцца ў трэйці і ў сёмы дзень, як вы, так і палонныя вашыя.</verse>
				<verse number="20">Таксама адзеньне і ўсе вырабы са скуры, і што зроблена з воўны казінай, i ўсе драўляныя рэчы павінны быць ачышчаны».</verse>
				<verse number="21">Так вось сказаў Элеазар сьвятар ваярам, якія былі на вайне: «Такое прыказаньне закону, якое загадаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="22">Золата, срэбра, медзь, жалеза, цына, волава</verse>
				<verse number="23">і агулам усё, што можа прайсьці праз агонь, няхай агнём будзе ачышчана. Што не пераносіць агня, няхай будзе асьвечана вадой ачышчэньня.</verse>
				<verse number="24">У сёмы дзень памыеце адзеньне вашае і, ужо ачышчаныя, увойдзеце ў табар».</verse>
				<verse number="25">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="26">«Палічыце ўсё, што здабыта, ад чалавека да жывёлы, ты і Элеазар сьвятар, і начальнікі родаў.</verse>
				<verse number="27">І падзеліш здабычу папалам паміж тымі, што ваявалі і выйшлі на вайну, і паміж ўсёй грамадой.</verse>
				<verse number="28">І выдзеліш частку ГОСПАДУ ад тых, што ваявалі, і якія былі на вайне — адно жывое на пяцьсот, як з людзей, так і з валоў, аслоў і авечак.</verse>
				<verse number="29">І дасі гэта Элеазару сьвятару як ахвяру ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="30">А з паловы сыноў Ізраіля вазьмі адну частку з пяцідзесяці: з людзей, валоў, аслоў і авечак, з усяго жывога, і дасі гэта лявітам, якія служаць пры Сялібе ГОСПАДА».</verse>
				<verse number="31">Майсей і сьвятар Элеазар усё выканалі, як ім загадаў ГОСПАД.</verse>
				<verse number="32">А здабыча, якую ваяры здабылі, лічыла шэсьцьсот семдзесят пяць тысячаў авечак,</verse>
				<verse number="33">семдзесят дзьве тысячы валоў,</verse>
				<verse number="34">шэсьцьдзесят адну тысячу аслоў,</verse>
				<verse number="35">а людзей, значыць дзяўчат, якія яшчэ не жылі з мужчынамі, было разам трыццаць дзьве тысячы.</verse>
				<verse number="36">Палова дадзена была тым, што былі на вайне: трыста трыццаць сем тысячаў пяцьсот авечак,</verse>
				<verse number="37">і з гэтага ГОСПАДУ далі шэсьцьсот семдзесят пяць авечак,</verse>
				<verse number="38">трыццаць шэсьць тысячаў валоў, з чаго ГОСПАДУ далі семдзесят два,</verse>
				<verse number="39">трыццаць тысяч пяцьсот аслоў, з якіх ГОСПАДУ далі семдзесят два,</verse>
				<verse number="40">і шаснаццаць тысячаў дзяўчат, з якіх ГОСПАДУ далі трыццаць дьзве асобы.</verse>
				<verse number="41">І аддаў Майсей сьвятару Элеазару дары, прызначаныя ў ахвяру ГОСПАДУ, па загаду, дадзеным ГОСПАДАМ Майсею.</verse>
				<verse number="42">А палова для сыноў Ізраіля, якую ўзяў Майсей у тых, што былі на вайне, складала:</verse>
				<verse number="43">трыста трыццаць сем тысячаў пяцьсот авечак,</verse>
				<verse number="44">трыццаць шэсьць тысячаў валоў,</verse>
				<verse number="45">трыццаць тысячаў пяцьсот аслоў</verse>
				<verse number="46">і шаснаццаць тысячаў дзяўчат.</verse>
				<verse number="47">З гэтае часткі, належнай сынам Ізраіля, узяў Майсей адну пяцідзясятую частку з людзей і жывёлы і аддаў яе лявітам, якiя служылi пры Сялібе ГОСПАДА, як загадаў ГОСПАД Майсею.</verse>
				<verse number="48">І вось прыйшлі да Майсея ваяры, начальнікі дружынаў войска, тысячнікі і сотнікі,</verse>
				<verse number="49">і сказалі Майсею: «Мы, слугі твае, праверылі лічбу ваяроў, якіх мы мелі пад рукой сваёй, і выявілася, што ні адзін не загінуў.</verse>
				<verse number="50">Дзеля гэтае прычыны прынесьлі мы ў ахвяру ГОСПАДУ ўсе знойдзеныя вырабы з золата: бранзалеты, наплечнікі, пярсьцёнкі, кольцы і нашыйнікі — для ачышчэньня душаў нашых перад ГОСПАДАМ».</verse>
				<verse number="51">І ўзялі Майсей і сьвятар Элеазар золата і ўсе каштоўнасьці.</verse>
				<verse number="52">Золата, аддадзенага тысячнікамі і сотнікамі ў ахвяру ГОСПАДУ, было шаснаццаць тысячаў семсот пяцьдзясят сыкляў.</verse>
				<verse number="53">А кожны з ваяроў меў яшчэ свой здабытак.</verse>
				<verse number="54">Дык Майсей і сьвятар Элеазар узялі золата ад тысячнікаў і занесьлі ў Намёт Спатканьня як памятны дар сыноў Ізраіля для ГОСПАДА.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="32">
				<verse number="1">Сыны Рубэна і Гада мелі вельмі шмат жывёлы. Калі яны ўбачылі зямлю Язэр і Гілеад, прыдатныя на гадоўлю быдла,</verse>
				<verse number="2">прыйшлі яны да Майсея, і Элеазара, і начальнікаў супольнасьці і сказалі ім:</verse>
				<verse number="3">«Вось, Атарот, Дыбон, Язэр, Німра, Хешбон, Элеале, Сэбам, Нэбо і Бэон,</verse>
				<verse number="4">зямля, якую ГОСПАД даў супольнасьці Ізраіля, край ураджайны, прыдатны для гадоўлі быдла, і вось мы, слугі твае, маем шмат жывёлы».</verse>
				<verse number="5">І сказалі: «Калі мы знайшлі ласку у цябе, дай гэтую зямлю слугам тваім на ўласнасьць, не пераводзь нас за Ярдан».</verse>
				<verse number="6">Адказаў ім Майсей: «Няўжо калі браты вашыя пойдуць ваяваць, вы тут будзеце сядзець?</verse>
				<verse number="7">Чаму вы стрымліваеце сэрца сыноў Ізраіля, каб ня мелі яны адвагі перайсьці ў зямлю, якую ім мае даць ГОСПАД?</verse>
				<verse number="8">Ці ня так зрабілі бацькі вашыя, калі паслаў я іх з Кадэш-Барнэа выведаць зямлю?</verse>
				<verse number="9">Калі дайшлі яны аж да даліны Эшколь, выведаўшы ўвесь той край, збунтавалі яны сэрцы сыноў Ізраіля, каб не ішлі ў зямлю, якую прызначыў ім ГОСПАД.</verse>
				<verse number="10">І ГОСПАД узгарэўся гневам і сказаў:</verse>
				<verse number="11">“Ня ўбачаць гэтыя людзі, якія выйшлі з Эгіпту ў дваццаць гадоў і вышэй, тае зямлі, якую ГОСПАД пад прысягай абяцаў Абрагаму, Ісааку і Якубу, бо не захацелі Мяне слухаць,</verse>
				<verse number="12">за выняткам Халева, сына Ефунны, Кенезеяніна, і Егошуа, сына Нуна, бо яны слухалі ГОСПАДА!”</verse>
				<verse number="13">І гневаўся ГОСПАД на Ізраіля, і вадзіў яго па пустыні сорак гадоў, пакуль ня вымерла ўсё пакаленьне, якое рабіла зло перад абліччам ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="14">Так і вы, род ліхіх людзей, як і бацькі вашыя, збунтаваліся, каб павялічыць лютасьць гневу ГОСПАДАВАГА на Ізраіля.</verse>
				<verse number="15">Калі зноў не захочаце слухаць Яго, зноў будзе Ён вадзіць вас па пустыні вакол, і вы будзеце прычынай гібелі ўсіх».</verse>
				<verse number="16">Яны падыйшлі бліжэй да яго і сказалі: «Мы пабудуем загоны для статкаў нашых і гарады для дзяцей нашых,</verse>
				<verse number="17">а самі, узброеныя і прыгатаваныя, пойдзем ваяваць перад сынамі Ізраіля, пакуль не ўвядзём іх у месцы іхнія. Дзеці нашыя будуць жыць у гарадах абмураваных дзеля небясьпекі ад жыхароў зямлі гэтай.</verse>
				<verse number="18">Ня вернемся мы ў дамы нашыя, пакуль не авалодаюць сыны Ізраіля ўласнасьцю сваёй.</verse>
				<verse number="19">Мы ня будзем шукаць уласнасьці за Ярданам або далей, бо ўжо маем спадчыну сваю на ўсходнім беразе Ярдана».</verse>
				<verse number="20">Майсей адказаў ім: «Калі ўчыніце так, як вы сказалі, калі будзеце дзеля ГОСПАДА гатовыя да бою,</verse>
				<verse number="21">і калі кожны з вас, узброены, пяройдзе Ярдан, аж пакуль ГОСПАД ня выганіць ворагаў Сваіх перад Сабою,</verse>
				<verse number="22">і, пасьля авалоданьня ўсёй зямлёй, вернецеся ў гэтую зямлю, тады ня будзеце вінаватыя перад ГОСПАДАМ і перад Ізраілем і возьмеце гэтую зямлю на ўласнасьць перад ГОСПАДАМ.</verse>
				<verse number="23">А калі тое, што кажаце, ня споўніце, вы дапусьціцеся грэху перад ГОСПАДАМ, і ведайце, што грэх ваш знойдзе вас.</verse>
				<verse number="24">Дык будуйце гарады дзецям вашым і загоны авечкам вашым, але тое, што абяцалі, споўніце».</verse>
				<verse number="25">Сыны Гада і Рубэна сказалі Майсею: «Мы, слугі твае, зробім усё, што загадвае гаспадар наш.</verse>
				<verse number="26">Нашыя дзеці, жанчыны, жывёлы і стады застануцца у гарадах Гілеадзкіх,</verse>
				<verse number="27">а слугі твае, усе ўзброеныя, пойдуць перад абліччам ГОСПАДА на вайну, як загадаў гаспадар наш».</verse>
				<verse number="28">І загадаў Майсей сьвятару Элеазару, і Егошуа, сыну Нуна, і начальнікам родаў усіх пакаленьняў Ізраіля,</verse>
				<verse number="29">і сказаў ён ім: «Калі сыны Гада і сыны Рубэна разам з вамі пяройдуць раку Ярдан, усе ўзброеныя, каб па волі ГОСПАДА ваяваць, і вы завалодаеце зямлёю, дайце ім Гілеад на ўласнасьць.</verse>
				<verse number="30">А калі не захочуць разам з вамі, узброеныя, ісьці ў зямлю Ханаан, атрымаюць пасяленьні паміж вас».</verse>
				<verse number="31">І адказалі сыны Гада і сыны Рубэна: «Як загадаў ГОСПАД слугам Сваім, так і зробім.</verse>
				<verse number="32">Узброеныя, самі пойдзем перад абліччам ГОСПАДА ў зямлю Ханаан, і возьмем спадчыну нашую за Ярданам».</verse>
				<verse number="33">І даў Майсей сынам Гада і Рубэна і палове пакаленьня Манасы, сына Язэпа, валадарства Сыгона, валадара Амарэйцаў, і валадарства Ога, валадара Башану, зямлю з гарадамі і гарады ваколічныя.</verse>
				<verse number="34">І збудавалі сыны Гада Дыбон, Атарот, Араэр,</verse>
				<verse number="35">Атрот-Шафан, Язэр і Ёгбэгу,</verse>
				<verse number="36">і Бэт-Німру і Бэт-Гаран, абмураваныя гарады і загоны для статкаў сваіх.</verse>
				<verse number="37">А сыны Рубэна збудавалі Хешбон, Элеале і Кірыятаім,</verse>
				<verse number="38">Нэбо, Баал-Мэон, зьмяніўшы іх назвы, Сібму, і далі назвы гарадам, якія адбудавалі.</verse>
				<verse number="39">Сыны Махіра, сына Манасы, пайшлі ў Гілеад і занялі яго, выгнаўшы Амарэйцаў, што жылі ў ім.</verse>
				<verse number="40">І даў Майсей Гілеад Махіру, сыну Манасы, які абжыўся ў ім.</verse>
				<verse number="41">А Яір, сын Манасы, пайшоў і заняў мястэчкі Амарэйцаў, якія назваў Хават-Яір.</verse>
				<verse number="42">Нобах таксама вырушыў, і захапіў Кенат з ваколіцамі ягонымі, і назваў яго імем сваім, Нобах.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="33">
				<verse number="1">Гэтыя вось месцы прыпынку сыноў Ізраіля, якія выйшлі з Эгіпту дружынамі на чале з Майсеем і Ааронам.</verse>
				<verse number="2">Майсей запісаў падарожжа іх па месцы табараў, з якіх яны па загаду ГОСПАДА выходзілі. Вось гэтыя месцы:</verse>
				<verse number="3">Вось жа ў першы месяц, у пятнаццаты дзень першага месяца, у другі дзень Пасхі вырушылі сыны Ізраіля з Рамсэсу, ведзеныя рукой Найвышэйшага на вачах усіх Эгіпцянаў.</verse>
				<verse number="4">Эгіпцяне ў той час хавалі ўсіх першародных сваіх, якіх забіў ГОСПАД, калі Ён учыніў суд над ідаламі іхнімі.</verse>
				<verse number="5">І вырушылі Ізраільцяне з Рамсэсу і расклаліся табарам у Сукоце.</verse>
				<verse number="6">З Сукоту прыйшлі яны ў Этам, што на мяжы пустыні.</verse>
				<verse number="7">Адсюль, вырушыўшы, прыйшлі ў Пі-Гахірот, што каля Баал-Цэфону, ды раскла-ліся табарам перад Мігдолам.</verse>
				<verse number="8">Выйшаўшы з Пі-Гахіроту, перайшлі яны сярэдзінай мора ў пустыню, і тры дні ішлі пустыняй, і расклаліся табарам у Мары.</verse>
				<verse number="9">Выйшаўшы з Мары, прыйшлі ў Элім, дзе было дванаццаць крыніцаў водных і семдзясят пальмаў, і там расклаліся табарам.</verse>
				<verse number="10">Выйшаўшы з Эліму, разлажыліся табарам каля Мора Чырвонага.</verse>
				<verse number="11">І выйшлі ад Мора Чырвонага, і разлажыліся табарам у пустыні Сін.</verse>
				<verse number="12">Адтуль выйшлі і прыйшлі ў Дафку.</verse>
				<verse number="13">Выйшаўшы з Дафкi, разлажыліся табарам у Алушы.</verse>
				<verse number="14">Выйшаўшы з Алушы, паставілі намёты ў Рэфідыме, дзе не было вады для піцьця.</verse>
				<verse number="15">Вырушыўшы з Рэфідыму, разлажыліся табарам у пустыні Сынай.</verse>
				<verse number="16">Вырушылі з пустыні Сынай і прыйшлі ў Кібрат-Гатаву.</verse>
				<verse number="17">Вырушыўшы з Кібрат-Гатавы, разлажыліся табарам у Хацэроце.</verse>
				<verse number="18">А з Хацэроту прыйшлі ў Рытму.</verse>
				<verse number="19">Выйшлі з Рытмы і зрабілі табар ў Рымон-Пэрэсе.</verse>
				<verse number="20">Выйшлі з Рымон-Пэрэса і разлажыліся табарам у Лібне.</verse>
				<verse number="21">З Лібны выйшлі і зрабілі табар ў Рысе.</verse>
				<verse number="22">З Рысы выйшлі і разлажыліся табарам у Кэгеляце.</verse>
				<verse number="23">Выйшаўшы з Кэгеляты, паставілі намёты на гары Шэфэр.</verse>
				<verse number="24">І, зыйшоўшы з гары Шэфэр, разлажыліся табарам у Харадзе.</verse>
				<verse number="25">Адтуль выйшаўшы, зрабілі табар у Макэлёце.</verse>
				<verse number="26">Выйшаўшы з Макэлёту, разлажыліся табарам у Тахаце.</verse>
				<verse number="27">Выйшаўшы з Тахату, паставілі намёты ў Тэраху.</verse>
				<verse number="28">Выйшлі з Тэраху і разлажыліся табарам у Мітцы.</verse>
				<verse number="29">Вырушылі з Міткі і зрабілі табар у Хашмоне.</verse>
				<verse number="30">Вырушыўшы з Хашмону, прыйшлі ў Масэрот.</verse>
				<verse number="31">Выйшаўшы з Масэроту, разлажыліся табарам у Бэнэ-Яакане.</verse>
				<verse number="32">З Бэнэ-Яакану прыйшлі ў Хар-Гагідгад.</verse>
				<verse number="33">Адсюль вырушыўшы, паставілі намёты ў Ётбаце.</verse>
				<verse number="34">З Ётбаты прыйшлі ў Аброну.</verse>
				<verse number="35">Выйшаўшы з Аброны, разлажыліся табарам у Ецыён-Гебэры.</verse>
				<verse number="36">Адсюль вырушыўшы, прыйшлі ў пустыню Сін, або Кадэш.</verse>
				<verse number="37">Вырушылі з Кадэшу і паставілі намёты на гары Гор, на мяжы зямлі Эдому.</verse>
				<verse number="38">Па загаду ГОСПАДА Аарон сьвятар узыйшоў на гару Гор і там памёр у саракавым годзе пасьля выхаду сыноў Ізраіля, у першы дзень пятага месяца.</verse>
				<verse number="39">Меў ён сто дваццаць тры гады, калі памёр на гары Гор.</verse>
				<verse number="40">Валадар Араду, Хананеец, які жыў у Нэгеве ў зямлі Ханаан, пачуў у той час, што надыходзяць сыны Ізраіля.</verse>
				<verse number="41">Яны зыйшлі з гары Гор і зрабілі табар у Цальмоне.</verse>
				<verse number="42">Адтуль вырушылі ў Пунон.</verse>
				<verse number="43">З Пунону выйшлі і прыйшлі ў Абот.</verse>
				<verse number="44">З Аботу прыйшлі ў Іе-Абарым, што на мяжы Мааву.</verse>
				<verse number="45">Вырушыўшы з Іе-Абарыму, разлажыліся табарам у Дыбон-Гадзе.</verse>
				<verse number="46">Адтуль выйшаўшы, паставілі намёты ў Альмон-Дыблатаіме.</verse>
				<verse number="47">Выйшаўшы з Альмон-Дэблатаіму, прыйшлі пад гару Абарым, насупраць Нэво.</verse>
				<verse number="48">Выйшаўшы з гары Абарым, прыйшлі на раўніны Мааву над Ярдан насупраць Ерыхону.</verse>
				<verse number="49">Там расклаліся табарам паміж Бэт-Гаешымотам і Абэль-Шытымам на раўнінах Мааву.</verse>
				<verse number="50">Там вось сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="51">«Загадай сынам Ізраіля і скажы ім: “Калі пяройдзеце раку Ярдан і ўвойдзеце ў зямлю Ханаан,</verse>
				<verse number="52">выганіце перад сабою ўсіх жыхароў той зямлі, паламіце ўсе іхнія выявы ды разьбіце ўсіх ідалаў, і ўсе ўзгоркі спусташыце.</verse>
				<verse number="53">Завалодайце зямлёй і абжывайцеся на ёй, бо Я даў вам яе на ўласнасьць.</verse>
				<verse number="54">Падзяліце яе паміж вашымі пака-леньнямі, большаму пакаленьню – большую частку, меншаму – меншую. Як жэрабя выпадзе, так будзе падзелена спадчына. Па пакаленьнях і родах будзе яна падзелена.</verse>
				<verse number="55">Калі ж не захочаце выгнаць жыхароў зямлі гэтай, і калі яны застануцца, будуць яны вам цернямі ў вачах вашых i калючкамі ў баках вашых, будуць яны ўціскаць вас у зямлі пражываньня вашага.</verse>
				<verse number="56">І тады тое, што Я маніўся ім зрабіць, вам зраблю”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="34">
				<verse number="1">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="2">«Загадай сынам Ізраіля і скажы ім: “Калі ўвойдзеце ў зямлю Ханаан, тады абшар, які вы жэрабем падзеліце на ўласнасьць, будзе ў гэтых межах.</verse>
				<verse number="3">Паўднёвая мяжа будзе ад пустыні Сін, уздоўж Эдому, і будзе ісьці на ўсходзе Мора Салёнага.</verse>
				<verse number="4">Потым зьверне на поўдзень да ўзвышша Акраббім, і далей пойдзе праз Сін на поўдзень ад Кадэш-Барнэа. Адтуль пойдзе да Хацар-Адару і далей да Ацмону.</verse>
				<verse number="5">Ад Ацмону паверне мяжа да ручаю Эгіпецкага і спыніцца на беразе Вялікага Мора.</verse>
				<verse number="6">Вашай мяжой заходняй будзе для вас Вялікае Мора, гэта будзе ваша заходняя мяжа.</verse>
				<verse number="7">На поўначы будзе ў вас мяжа ад Вялікага Мора пачынаючы і аж да гары Гор,</verse>
				<verse number="8">і ад гары Гор павядзіце мяжу да Хамату і далей, да мяжы Цэдаду.</verse>
				<verse number="9">Потым пойдзе мяжа да Зіфрону і Гацар-Энану. Такая будзе мяжа з поўначы.</verse>
				<verse number="10">Усходнюю мяжу правядзіце ад Гацар-Энану да Шэфама,</verse>
				<verse number="11">і ад Шэфама пойдзе мяжа ў накірунку Гарбэль на ўсход ад Аіну. Адтуль пойдзе далей праз горы на ўсход ад мора Кінэрэт,</verse>
				<verse number="12">потым уздоўж Ярдану і спыніцца пры Моры Салёным. Гэта будзе зямля вашая з межамі сваімі”».</verse>
				<verse number="13">І загадаў Майсей сынам Ізраіля: «Гэта вось зямля, якую маеце падзяліць жэрабем, і якую загадаў ГОСПАД даць дзевяці пакаленьням і палове пакаленьня.</verse>
				<verse number="14">Бо пакаленьне сыноў Рубэна па сем’ях сваіх, і пакаленьне сыноў Гада па сем’ях сваіх, i палова пакаленьня Манасы атрымалі ўжо спадчыну сваю.</verse>
				<verse number="15">Гэтыя два і палова пакаленьня ўзялі спадчыну сваю з таго боку Ярдану насупраць Ерыхону на ўсход».</verse>
				<verse number="16">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="17">«Вось гэта імёны людзей, якія падзеляць вам зямлю: Элеазар сьвятар і Егошуа, сын Нуна.</verse>
				<verse number="18">І возьмеце па аднаму князю з кожнага пакаленьня, каб падзяліць зямлю на ўласнасьць.</verse>
				<verse number="19">Вось імёны тых людзей: з пакаленьня Юды — Халеў, сын Ефунны,</verse>
				<verse number="20">з пакаленьня Сымона — Шэлюміэль, сын Амігуда,</verse>
				<verse number="21">з пакаленьня Бэн’яміна — Элідад, сын Кісьлёна,</verse>
				<verse number="22">з пакаленьня Дана — Букі, сын Ёглі,</verse>
				<verse number="23">з сыноў Язэпа, з пакаленьня Манасы — Ханіэль, сын Эфода,</verse>
				<verse number="24">з пакаленьня Эфраіма — Камуэль, сын Шыфтана,</verse>
				<verse number="25">з пакаленьня Завулёна — Эліцафан, сын Парнаха,</verse>
				<verse number="26">з пакаленьня Ісахара — Пальтыэль, сын Азана,</verse>
				<verse number="27">з пакаленьня Асэра — Ахігуд, сын Шэломіі,</verse>
				<verse number="28">з пакаленьня Нэфталі — Пэдагель, сын Амігуда».</verse>
				<verse number="29">Гэта вось тыя, якім загадаў ГОСПАД падзяліць зямлю Ханаан між сыноў Ізраіля.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="35">
				<verse number="1">І сказаў ГОСПАД Майсею на раўнінах Мааву каля Ярдану насупраць Ерыхону:</verse>
				<verse number="2">«Загадай сынам Ізраіля, каб далі лявітам у спадчыну гарады, у якіх яны б жылі, і палі кругом гарадоў.</verse>
				<verse number="3">У гарадах будуць жыць, а ваколіцы будуць пашай для жывёлы і для ўсяго быдла іхняга.</verse>
				<verse number="4">Ад муроў гарадзкіх яны маюць цягнуцца на тысячу локцяў ушыркі.</verse>
				<verse number="5">Адмерайце за горадам дзьве тысячы локцяў з боку ўсходняга, дзьве тысячы локцяў з боку паўднёвага, дзьве тысячы локцяў з боку заходняга і дзьве тысячы локцяў з боку паўночнага, каб сам горад быў пасярэдзіне; гэта будуць палі вакол тых гарадоў.</verse>
				<verse number="6">Гарады, якія аддасьцё лявітам, будуць шэсьць гарадоў прыбежышча, каб забойца мог у іх схавацца, і апрача іх яшчэ сорак два гарады.</verse>
				<verse number="7">Лічба гарадоў, якія разам з палямі будуць належаць лявітам, будзе сорак восем.</verse>
				<verse number="8">Пры выбары гарадоў, якія аддасьцё са спадчыны сыноў Ізраіля, так будзеце вырашаць: ад большага пакаленьня — большую іх лічбу, ад меншага — меншую. Кожнае пакаленьне павінна аддаць лявітам паводле вялікасьці атрыманае спадчыны адпаведную лічбу гарадоў».</verse>
				<verse number="9">І сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="10">«Аб’яві сынам Ізраіля і скажы ім: “Калі пяройдзеце праз Ярдан у зямлю Ханаан,</verse>
				<verse number="11">выбярыце сабе гарады, якія маюць быць прыбежышчам уцекачам, што, ня хочучы, пралілі кроў.</verse>
				<verse number="12">Гэтыя гарады будуць вам гарадамі-прыбежышчамі ад мсьціўцаў, і забойца захавае жыцьцё, дакуль ня стане перад судом супольнасьці.</verse>
				<verse number="13">Што да гарадоў, якія маеце зрабіць гарадамі прыбежышча, павінна быць іх шэсьць.</verse>
				<verse number="14">Тры будуць за Ярданам, а тры — у зямлі Ханаан як гарады прыбежышча.</verse>
				<verse number="15">Іх будзе шэсьць, каб маглі да іх уцякаць тыя, што ненаўмысна пралілі кроў: як сыны Ізраіля, так і прыбыльцы або падарожнікі.</verse>
				<verse number="16">Калі хто ўдарыць каго жалезам, што той памрэ, дык той, хто ўдарыў, — забойца, ён павінен памерці.</verse>
				<verse number="17">Калі хто каго каменем ударыў, якім можна забіць, і забіў, падобна будзе пакараны.</verse>
				<verse number="18">Калі хто каго паленам так ударыў, што той памёр, — ён забойца. І будзе ён пакараны сьмерцю.</verse>
				<verse number="19">Мсьціўца за кроў заб’е забойцу; дзе толькі зловіць яго, можа яго забіць.</verse>
				<verse number="20">Калі хто з нянавісьці напаў на чалавека, або кінуў у яго штосьці з намерам забіць, так, што той памёр,</verse>
				<verse number="21">або калі хто ў злосьці ўдарыў кулаком, што той памёр, тады той, хто ўдарыў, мусіць быць пакараны сьмерцю, бо ён — забойца; і мсьціўца за кроў можа яго забіць, калі сустрэне.</verse>
				<verse number="22">Калі ж хто прыпадкам і без нянавісьці ўдарыў каго або кінуў у яго чым-колечы ненаўмысна,</verse>
				<verse number="23">або, ня бачачы яго, пусьціў у яго каменем, які можа забіць, і ударыў яго так, што той памёр, але ён ня быў яго ворагам ды не хацеў яму зла,</verse>
				<verse number="24">то грамада павінна судзіць паміж забойцам і мсьціўцам за кроў на гэтай аснове.</verse>
				<verse number="25">Грамада павінна выратаваць забойцу ад рукі мсьціўца за кроў i павінна вярнуць яго ў горад прыбежышча яго, куды ён уцёк, каб ён там жыў да сьмерці першасьвятара, які памазаны сьвятым алеем.</verse>
				<verse number="26">Калі ж забойца выйдзе за межы гораду-прыбежышча, у які схаваўся,</verse>
				<verse number="27">і калі мсьціўца за кроў сустрэне яго па-за межамі гораду-прыбежышча, тады мсьціўца за кроў не вінаваты, калі заб’е забойцу.</verse>
				<verse number="28">Бо да сьмерці першасьвятара павінен забойца быць у горадзе прыбежышча свайго. Пасьля сьмерці першасьвятара можа ён вярнуцца да спадчыны сваёй.</verse>
				<verse number="29">Няхай гэта будзе вам законам у-ва ўсе пакаленьні вашыя і ў-ва ўсіх месцах пражываньня вашага.</verse>
				<verse number="30">Забойцу на падставе словаў сьведкаў караюць сьмерцю. На падставе аднаго сьведкі ніхто на сьмерць не асуджаецца.</verse>
				<verse number="31">Нельга прымаць выкупу за душу забойцы, які варты сьмерці; павінен ён быць пакараны сьмерцю.</verse>
				<verse number="32">Не бярыце выкупу і за ўцёкшага ў горад прыбежышча, каб яму дазволіць жыць у зямлі сваёй перад сьмерцю першасьвятара.</verse>
				<verse number="33">Не паганьце зямлі пражываньня вашага, бо кроў пляміць зямлю, і ніяк яна ня можа быць ачышчаная, як толькі праз кроў таго, хто праліў яе.</verse>
				<verse number="34">Не паганьце зямлі, на якой будзеце жыць, бо Я буду жыць з вамі. Бо Я — ГОСПАД, Які жыву пасярод сыноў Ізраіля”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="36">
				<verse number="1">І прыйшлі начальнікі сем’яў пакаленьня сыноў Гілеада, сына Махіра, сына Манасы, з роду сыноў Язэпа, і расказалі Майсею, і князям, і начальнікам пакаленьняў Ізраіля</verse>
				<verse number="2">такую справу: «Табе, гаспадар наш, загадаў ГОСПАД жэрабем падзяліць зямлю паміж сынамі Ізраіля і таксама даць спадчыну дочкам Цэлафхада, брата нашага.</verse>
				<verse number="3">Дык калі яны будуць жонкамі якога з сыноў другога нейкага пакаленьня сыноў Ізраіля, то спадчына іх адымецца ад спадчыны бацькоў нашых і далучыцца да таго пакаленьня, у якім яны будуць жыць, дык наша частка, атрыманая жэрабем, змалее.</verse>
				<verse number="4">І калі для Ізраіля настане год юбілейны, тады іх спадчына будзе назаўсёды належаць да пакаленьня, да якога яны ўвайшлі, а спадчына пакаленьня бацькоў нашых паменшыцца на спадчыну іхнюю».</verse>
				<verse number="5">І сказаў Майсей сынам Ізраіля па загаду ГОСПАДА: «Справядліва сказала пакаленьне сыноў Язэпа.</verse>
				<verse number="6">Вось як пастанавіў ГОСПАД у справе дачок Цэлафхада: Яны могуць ісьці замуж за каго захочуць, але за мужчынаў пакаленьня свайго.</verse>
				<verse number="7">Няхай не пераходзіць спадчына сыноў Ізраіля з аднаго пакаленьня ў другое пакаленьне. Няхай сыны Ізраіля трымаюцца спадчыны пакаленьня бацькоў сваіх.</verse>
				<verse number="8">Кожная дзяўчына, якая атрымае спадчыну ў якімсьці пакаленьні, стане жонкаю аднаго з мужчынаў пакаленьня свайго, каб сыны Ізраіля захавалі спадчыну бацькоў сваіх,</verse>
				<verse number="9">і каб спадчынная маёмасьць не пераходзіла з аднаго пакаленьня ў другое. Пакаленьні сыноў Ізраіля павінны трымацца спадчынных паселасьцяў сваіх».</verse>
				<verse number="10">Дочкі Цэлафхада зрабілі так, як загадаў ГОСПАД Майсею,</verse>
				<verse number="11">і выйшлі замуж Махля, Тырца, Хогля, Мілька і Ноа за сыноў дзядзькоў сваіх.</verse>
				<verse number="12">Пайшлі яны замуж за людзей з пакаленьня Манасы, сына Язэпа, і так спадчына іхняя засталася пры пакаленьні, да якога належаў род бацькі іхняга.</verse>
				<verse number="13">Гэта прыказаньні і пастановы, якія даў ГОСПАД праз Майсея сынам Ізраіля на раўнінах Мааву каля Ярдану насупраць Ерыхону.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="5">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Вось словы, якія прамовіў Майсей да ўсяго Ізраіля за Ярданам у пустыні, у Арабе насупраць Суфу, паміж Паранам, Тафелем, Лябанам, Хацэротам і Дызагабам,</verse>
				<verse number="2">на адлегласьці ў адзінаццаць дзён [дарогі] ад Харэву да Кадэш-Барнэа праз горы Сэір.</verse>
				<verse number="3">У саракавым годзе, у адзінаццатым месяцы, у першы дзень месяца сказаў Майсей сынам Ізраіля ўсё, што яму ГОСПАД даручыў сказаць ім.</verse>
				<verse number="4">Пасьля перамогі над Сыгонам, валадаром Амарэйцаў, які жыў у Хешбоне, і Огам, валадаром Башану, які жыў у Аштароце ў Эдрэі,</verse>
				<verse number="5">за Ярданам, у зямлі Мааў, пачаў Майсей тлумачыць закон гэты і казаць:</verse>
				<verse number="6">«ГОСПАД, Бог наш, гаварыў да нас на Харэве, кажучы: “Досыць ужо вам быць на гэтай гары.</verse>
				<verse number="7">Завярніцеся і вырушыце, і ідзіце на гару Амарэйцаў і да ўсіх суседзяў іхніх, у Арабу, у горы і ў даліны, і ў Нэгеў, і на бераг мора, і ў зямлю Хананейцаў, і ў Лібан, аж да вялікай ракі Эўфрат.</verse>
				<verse number="8">Глядзіце, вось Я даю вам гэтую зямлю. Ідзіце, вазьміце яе на ўласнасьць, бо яе запрысяг ГОСПАД аддаць Абрагаму, Ісааку і Якубу, і насеньню іхняму пасьля іх”.</verse>
				<verse number="9">І сказаў я вам ў той час: “Не магу я адзін весьці вас;</verse>
				<verse number="10">ГОСПАД, Бог ваш, памножыў вас, і сёньня вас так многа, як зорак у небе.</verse>
				<verse number="11">Няхай ГОСПАД, Бог бацькоў вашых, дадасьць да гэтай лічбы ў тысячу разоў і дабраславіць вас, як Ён абяцаў вам.</verse>
				<verse number="12">Не магу я адзін забясьпечыць патрэбы вашыя, пераносіць цяжары вашыя і спрэчкі вашыя.</verse>
				<verse number="13">Выбярыце сабе ў пакаленьнях вашых людзей мудрых, разумных і выспрабаваных, і я пастаўлю іх начальнікамі вашымі”.</verse>
				<verse number="14">І вы адказалі мне: “Добрая рэч гэта, якую ты хочаш зрабіць”.</verse>
				<verse number="15">І выбраў я тады з начальнікаў пакаленьняў вашых мужоў справядлівых і паважаных, і паставіў іх начальнікамі над вамі: тысячнікамі, сотнікамі, пяцідзясятнікамі, дзясятнікамі і загадчыкамі працы для пакаленьняў вашых.</verse>
				<verse number="16">У той час загадаў я судзьдзям вашым: “Слухайце справу братоў вашых і судзіце справядліва як брата, так і чужынца.</verse>
				<verse number="17">Не глядзіце на асобу на судзе: выслухайце як вялікага, так і малога, ня бойцеся анікога, бо гэта суд Божы. А калі б якая справа была вам цяжкай, скіроўвайце яе да мяне, і я выслухаю яе”.</verse>
				<verse number="18">У той час сказаў я вам усё, што вы маеце рабіць.</verse>
				<verse number="19">Потым пакінулі мы Харэў і прайшлі усю тую пустыню, вялікую і страшную, якую вы бачылі, у напрамку гор Амарэйскіх, як загадаў нам ГОСПАД, Бог наш, і прыйшлі ў Кадэш–Барнэа.</verse>
				<verse number="20">І сказаў я вам: “Вы прыйшлі да гор Амарэйскіх, якія мае нам даць ГОСПАД, Бог наш.</verse>
				<verse number="21">Агледзь зямлю, якую дае табе ГОСПАД, Бог наш, увайдзі і вазьмі яе ў валоданьне, як сказаў табе ГОСПАД, Бог бацькоў тваіх; ня бойся і нічога не палохайся”.</verse>
				<verse number="22">І прыступілі вы ўсе да мяне, і сказалі: “Пашлём людзей перад намі, каб агледзелі зямлю і паведамілі пра дарогу, якою маем ісьці, і пра гарады, у якія маем увайсьці”.</verse>
				<verse number="23">Слова гэтае мне спадабалася, і я выбраў спаміж вас дванаццаць мужчынаў, па адным з кожнага пакаленьня.</verse>
				<verse number="24">Яны выйшлі і скіраваліся ў горы, і дайшлі аж да даліны Эшколь, і агледзелі яе.</verse>
				<verse number="25">І ўзялі яны ў рукі свае плады тае зямлі, і прынесьлі нам, і сказалі: “Добрая тая зямля, якую дае нам ГОСПАД, Бог наш”.</verse>
				<verse number="26">Але вы не хацелі ісьці і не паслухалі слова ГОСПАДА, Бога нашага.</verse>
				<verse number="27">І наракалі ў намётах сваіх, кажучы: “З нянавісьці да нас вывеў нас ГОСПАД з зямлі Эгіпецкай, каб выдаць нас у рукі Амарэйцаў на загубу.</verse>
				<verse number="28">Куды пойдзем? Нашыя браты напалохалі сэрцы нашыя, кажучы: ‘Народ той шматлікі і перавышае нас ростам, гарады там вялікія і аж у неба ўмацаваныя; бачылі мы нават там сыноў Анака’”.</verse>
				<verse number="29">І сказаў я вам: “Не дрыжыце і ня бойцеся іх.</verse>
				<verse number="30">ГОСПАД, Бог наш, Які ідзе перад намі, будзе за нас ваяваць, як зрабіў у Эгіпце на вачах нашых.</verse>
				<verse number="31">Бачыў ты таксама ў пустыні, як ГОСПАД насіў цябе, як звычайна носіць бацька сына свайго малога, ва ўсякай дарозе, якой вы ішлі, аж пакуль не прыйшлі вы ў гэтае месца.</verse>
				<verse number="32">Але вы так і не паверылі ГОСПАДУ, Богу вашаму,</verse>
				<verse number="33">Які ідзе перад вамі ў дарозе, каб шукаць вам месца, дзе маглі б паставіць намёты — ноччу ў агні, каб асьвятляць вам дарогу, а ўдзень — у воблаку”.</verse>
				<verse number="34">Калі ГОСПАД пачуў голас словаў вашых, Ён разгневаўся і прысягнуў, кажучы:</verse>
				<verse number="35">“Ня ўбачыць ніводзін чалавек з гэтага пакаленьня ліхога тую добрую зямлю, якую Я пад прысягай абяцаў бацькам вашым,</verse>
				<verse number="36">за выняткам Халева, сына Ефуны. Ён яе ўбачыць, яму і сынам яго дам Я гэтую зямлю, па якой ён хадзіў, бо ён быў паслухмяны ГОСПАДУ”.</verse>
				<verse number="37">З-за вас і на мяне загневаўся ГОСПАД і сказаў: “І ты туды ня ўвойдзеш.</verse>
				<verse number="38">Егошуа, сын Нуна, слуга твой, ён туды ўвойдзе. Яго падбадзёрвай, бо ён увядзе Ізраіля ў валоданьне [зямлёю].</verse>
				<verse number="39">Дзеці вашыя, пра якіх вы гаварылі, што павядуць іх у палон, і сыны вашыя, якія сёньня не разумеюць, што добрае, а што ліхое, яны ўвойдуць; ім дам Я зямлю гэтую, і яны завалодаюць ёю.</verse>
				<verse number="40">А вы павярніце i ідзіце праз пустыню ў напрамку Мора Чырвонага”.</verse>
				<verse number="41">Адказалі вы мне: “Саграшылі мы перад ГОСПАДАМ, мы пойдзем і будзем ваяваць, як загадаў нам ГОСПАД, Бог наш”. І вы перапаясаліся зброяй баявой і адважыліся пайсьці на гару.</verse>
				<verse number="42">І ГОСПАД сказаў мне: “Скажы ім: ‘Не ўзыходзьце і не ваюйце, бо Я ня з вамі, каб не пабілі вас ворагі вашыя’”.</verse>
				<verse number="43">Перасьцерагаў я вас, але вы не хацелі слухаць, і супрацівіліся загаду ГОСПАДА і, гнаныя пыхаю, узыйшлі на гару.</verse>
				<verse number="44">І выйшлі супраць вас Амарэйцы, якiя жылі на той гары, і пагналі вас, як робяць пчолы, і білі вас ад Сэіру аж да Хармы.</verse>
				<verse number="45">І вярнуліся вы, і плакалі перад ГОСПАДАМ, але ГОСПАД ня выслухаў голасу вашага i не зьвярнуў увагі на вас.</verse>
				<verse number="46">І былі вы ў Кадэшы шмат часу, столькі дзён, колькі там заставаліся.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">І, павярнуўшы, накіраваліся мы праз пустыню ў бок Мора Чырвонага, як мне сказаў ГОСПАД, і шмат часу абыходзілі наўкола гару Сэір.</verse>
				<verse number="2">І ГОСПАД сказаў мне:</verse>
				<verse number="3">“Досыць вам хадзіць кругом гэтае гары, зьвярніце на поўнач.</verse>
				<verse number="4">Вось жа загадай народу і скажы: ‘Вы будзеце праходзіць праз пасяленьні братоў вашых, сыноў Эзава, што жывуць у Сэіры, яны баяцца вас, але і вы будзьце ўважлівыя,</verse>
				<verse number="5">не чапайце іх, бо Я ня дам вам зямлі іхняй ні на стапу нагі дзеля таго, што гару Сэір Я даў у валоданьне Эзаву.</verse>
				<verse number="6">Ежу купляйце ў іх за срэбра і ешце; таксама ваду купляйце ў іх за срэбра i піце.</verse>
				<verse number="7">Бо ГОСПАД, Бог твой, Які дабраславіў цябе ў кожнай справе рук тваіх, суправаджаў цябе, як ты сорак гадоў праходзіў гэтую пустыню вялікую. ГОСПАД, Бог твой, у гэтыя сорак гадоў быў з табой, і нічога табе не бракавала”.</verse>
				<verse number="8">І абмінулі мы братоў нашых, сыноў Эзава, якія жылі ў Сэіры, дарогай на Арабу, Элят і Эцыён-Гэбэр, і завярнулі, і пайшлі дарогай, якая вядзе ў пустыню Мааў.</verse>
				<verse number="9">І сказаў мне ГОСПАД: “Не варагуй супраць Мааву і не пачынай з імі вайны, Я ня дам нічога ў валоданьне табе з іх зямлі, бо Я аддаў Ар у валоданьне сынам Лёта”.</verse>
				<verse number="10">Першымі пасяленцамі яе былі Эмімы, народ вялікі, шматлікі і такі ж высокі, як сыны Анака.</verse>
				<verse number="11">Залічалі іх да Рэфаімаў, як і сыноў Анака. Але Мааўляне называюць іх Эмімамі.</verse>
				<verse number="12">У Сэіры жылі раней Харэі, але сыны Эзава выгналі іх і выгубілі, каб пасяліцца на іх месцы, як зрабіў Ізраіль у зямлі, якую даў яму ГОСПАД у валоданьне.</verse>
				<verse number="13">“Дык уставайце і перайдзіце праз рэчку Зарэд”. І перайшлі мы рэчку Зарэд.</verse>
				<verse number="14">Час жа, які мы ішлі з Кэдэш-Барнэа да рэчкі Зарэд, трываў трыццаць восем гадоў, аж пакуль ня згінула ў табары ўсё тое пакаленьне людзей, здатных да бою, як ім гэта запрысяг ГОСПАД.</verse>
				<verse number="15">Таксама рука ГОСПАДА была супраць іх, каб зьнішчыць іх.</verse>
				<verse number="16">Калі згінулі ўсе, здатныя да бою, і перавяліся ў табары,</verse>
				<verse number="17">сказаў мне ГОСПАД:</verse>
				<verse number="18">“Ты сёньня пяройдзеш Ар, мяжу Мааву,</verse>
				<verse number="19">і падойдзеш блізка да сыноў Амона. Высьцерагайся, не ваюй з імі і не пачынай бою, бо Я ня дам табе нічога з зямлі сыноў Амона, бо Я аддаў яе ў валоданьне сынам Лёта”.</verse>
				<verse number="20">І яна лічылася зямлёй Рэфаімаў, калісьці жылі ў ёй Рэфаімы, якіх сыны Амона завуць Замзумімамі.</verse>
				<verse number="21">Народ гэта вялікі, шматлікі і высокі ростам, як сыны Анака, але зьнішчыў іх ГОСПАД перад сынамi Амону, якія іх выгналі і пасяліліся на месцы іхнім.</verse>
				<verse number="22">Таксама зрабіў ГОСПАД сынам Эзава, што жывуць у Сэіры, вынішчаючы перад імі Харэяў, якіх яны выгналі, і самі жывуць у мясьцінах іхніх аж да гэтага часу.</verse>
				<verse number="23">У той спосаб і Авімаў, што жылі ў мясцовасьці аж да Газы, выгубілі Кафтарымы, якія прыйшлі з Кафтору, каб пасяліцца на месцы іхнім.</verse>
				<verse number="24">“Уставайце, вырушце ў дарогу, пераходзьце рэчку Арнон. Вось, Я аддаў у рукі твае Сыгона, валадара Хешбону, Амарэйца. Бяры на ўласнасьць зямлю ягоную, і пачынай вайну супраць яго.</verse>
				<verse number="25">Сёньня Я пачну распаўсюджваць страх і жах перад табою на народы пад усім небам, каб пачуўшы імя тваё, яны баяліся і дрыжэлі перад табою”.</verse>
				<verse number="26">І паслаў я паслоў з пустыні Кедэмот да Сыгона, валадара Хешбону, са словамі мірнымі:</verse>
				<verse number="27">“Дазволь мне прайсьці праз зямлю тваю. Я пайду гасьцінцам, проста, ня збочваючы ані направа, ані налева.</verse>
				<verse number="28">Жыўнасьць прадавай мне за плату, каб меў я што есьці. Таксама ваду прадавай мне за грошы, каб я меў што піць. Дазволь мне толькі прайсьці пехатою,</verse>
				<verse number="29">як дазволілі мне сыны Эзава, што жывуць у Сэіры, і Мааўляне, якiя жывуць у Ары, аж пакуль я дайду да Ярдану і перайду ў зямлю, якую мае даць нам ГОСПАД, Бог наш”.</verse>
				<verse number="30">Але валадар Хешбону Сыгон не захацеў дазволіць нам прайсьці праз зямлю ягоную, бо закамяніў яму дух ГОСПАД, Бог наш, і сэрца яго зрабіў упорыстым, каб быў ён аддадзены ў рукі твае, як гэта і сталася.</verse>
				<verse number="31">І ГОСПАД сказаў мне: “Вось, Я пачынаю аддаваць табе Сыгона і зямлю ягоную. Пачынай займаць яе!”</verse>
				<verse number="32">І выйшаў супраць нас Сыгон з усім народам сваім на вайну ў Ягац.</verse>
				<verse number="33">І выдаў яго нам ГОСПАД, Бог наш; і пабілі мы яго, і сыноў ягоных, і ўвесь народ ягоны.</verse>
				<verse number="34">У той час узялі мы ўсе гарады ягоныя і палажылі клятву на кожны горад, мужчынаў і жанчынаў і дзяцей, нікога з іх не астаўляючы ў жывых,</verse>
				<verse number="35">апроч жывёлы, якую пазабіралі сабе, і здабычы з гарадоў, занятых намі.</verse>
				<verse number="36">Ад Араэру, што на беразе рэчкі Арнон, і ад гораду ў даліне, аж да Гілеаду, не было для нас гораду недаступнага; усё аддаў нам ГОСПАД, Бог наш,</verse>
				<verse number="37">за выняткам зямлі сыноў Амона, да зямлі якога ты не набліжаўся, і мясцовасьцяў вакол рэчкі Ябок, гарадоў ў горах, і іншых месцаў, да якіх забараніў табе ісьці ГОСПАД, Бог наш.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">І мы зьвярнулі, і пайшлі дарогай на Башан; і выступіў Ог, валадар Башану, супраць нас з усім народам сваім ваяваць у Эрдэі.</verse>
				<verse number="2">І ГОСПАД сказаў мне: “Ня бойся яго, Я выдаў яго ў рукі твае з усім народам ягоным і зямлёй ягонай; зробіш ты яму тое, што зрабіў Сыгону, валадару Амарэйцаў, які жыў у Хешбоне”.</verse>
				<verse number="3">І аддаў ГОСПАД, Бог наш, у рукі нашыя Ога, валадара Башану, і ўвесь народ ягоны, і вынішчылі мы яго так, што ніхто не ацалеў.</verse>
				<verse number="4">У той час здабылі мы ўсе гарады ягоныя, і не засталося гораду незанятага: шэсьцьдзесят гарадоў ды ўвесь абшар Аргоб, валадарства Ога ў Башане.</verse>
				<verse number="5">Усе гэтыя гарады былі ўмацаваныя высокімі мурамі, і брамамі, і заваламі, ня лічачы многіх гарадоў адкрытых.</verse>
				<verse number="6">І палажылі мы клятву на іх, як зрабілі Сыгону, валадару Хешбону, зьнішчаючы кожны горад, мужчынаў, і жанчынаў, і дзяцей,</verse>
				<verse number="7">а жывёлу і здабычу з гарадоў пакідалі сабе.</verse>
				<verse number="8">У той час узялі мы зямлю з рук двух валадароў Амарэйскіх, якія жылі за Ярданам, ад рэчкі Арнон аж да гары Гермон.</verse>
				<verse number="9">Сідонцы называюць Гермон Сырыёнам, а Амарэйцы — Сэнірам.</verse>
				<verse number="10">Усе гарады на раўніне, увесь Гілеад і Башан аж да Сальхі і Эдрэі, гарадоў валадарства Ога ў Башане,</verse>
				<verse number="11">бо Ог, валадар Башану, быў апошні з Рэфаімаў. Яго жалезная дамавіна знаходзіцца ў Раббе, у сыноў Амона: дзевяць локцяў даўжыня яе, і чатыры локці шырыня яе меркаю локця чалавечага.</verse>
				<verse number="12">І ўзялі мы на ўласнасьць тады ўсю гэтую зямлю. Ад Араэру над рэчкаю Арнон і палову гары Гілеад з гарадамі іхнімі аддаў я людзям з пакаленьня Рубэна і Гада.</verse>
				<verse number="13">Рэшту Гілеаду і ўвесь Башан, валадарства Ога, даў я палове пакаленьня Манасы, увесь абшар Аргоб; увесь гэты прастор Башану называўся зямлёю Рэфаімаў.</verse>
				<verse number="14">Яір, сын Манасы, здабыў увесь прастор Аргоб аж да мяжы Гешура і Мааха, і назваў яго сваім імем. І да сёньня называюць гэтую частку Башану Паселішча Яіра.</verse>
				<verse number="15">Махіру я даў Гілеад,</verse>
				<verse number="16">а пакаленьнямі Рубэна і Гада даў частку зямлі Гілеад аж да рэчкі Арнон і да рэчкі Ябок, якая ёсьць мяжою сыноў Амона,</verse>
				<verse number="17">і яшчэ Арабу з Ярданам як мяжою ад Кінэрэту да мора Арабы, Мора Салёнага ля падножжа гары Пісга на ўсход.</verse>
				<verse number="18">У гэты час даў я вам гэткі загад: “ГОСПАД, Бог ваш, даў вам гэтую зямлю ў спадчыну; дык вы ўсе, здатныя да бою, пойдзеце ўзброеныя наперадзе братоў вашых, сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="19">Толькі жонкі вашыя, дзеці і статкі, бо ведаю, што маеце вялікія статкі, застануцца ў гарадах вашых, якія я даў вам,</verse>
				<verse number="20">аж пакуль ГОСПАД дасьць супачынак братам вашым, як даў вам, каб і яны займелі зямлю, якую ГОСПАД, Бог ваш, мае даць за Ярданам; тады кожны вернецца да ўласнасьці сваёй, якую я даў вам”.</verse>
				<verse number="21">У той час я сказаў да Егошуа, кажучы: “Вочы твае бачылі ўсё, што зрабіў ГОСПАД, Бог ваш, двум гэтым валадарам; так зробіць ГОСПАД усім валадарствам, да якіх ты прыйдзеш.</verse>
				<verse number="22">Ня бойся іх, бо ГОСПАД, Бог ваш, будзе ваяваць за вас”.</verse>
				<verse number="23">І маліў я ў той час ГОСПАДА ў гэтыя словы:</verse>
				<verse number="24">“Госпадзе ГОСПАДЗЕ, Ты пачаў слузе Твайму аб’яўляць веліч Тваю і руку Тваю магутную. Які ж бог на небе або на зямлі даканаў такіх справаў і чыноў магутных, як Ты?</verse>
				<verse number="25">Дык дазволь мне перайсьці і ўбачыць тую добрую зямлю за Ярданам, тыя прыгожыя горы і Лібан”.</verse>
				<verse number="26">Але разгневаўся ГОСПАД на мяне з-за вас і ня выслухаў мяне. Ён сказаў мне: “Досыць, больш ніколі не гавары Мне пра гэта.</verse>
				<verse number="27">Узыйдзі на вяршыню Пісга і паглядзі вачыма сваімі на захад і на поўнач, на поўдзень і на ўсход, і агледзь усё, бо гэтага вось Ярдану ты не пяройдзеш.</verse>
				<verse number="28">Загадай Егошуа і падбадзёр яго, і падтрымай, бо ён пойдзе наперадзе гэтага народу і дасьць Ізраілю ў валоданьне тую зямлю, якую ты ўбачыш”.</verse>
				<verse number="29">Так былі мы ў даліне насупраць Бэт-Пэору.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">А цяпер, Ізраіль, слухай прыказаньні і законы, якім я вучу вас, каб, выпаўняючы іх, вы жылі, і ўвайшлі, і завалодалі зямлёю, якую дае вам ГОСПАД, Бог бацькоў вашых.</verse>
				<verse number="2">Не дадавайце нічога да таго, што я вам кажу, ані адымайце ад яго, выконваючы прыказаньні ГОСПАДА, Бога вашага, якія я вам даручаю.</verse>
				<verse number="3">Вочы вашыя бачылі ўсё, што зрабіў ГОСПАД у Баал-Пэоры, як ГОСПАД вынішчыў сярод вас усіх, што пайшлі за Баалам.</verse>
				<verse number="4">А вы ўсе, якія засталіся вернымі ГОСПАДУ, Богу вашаму, жывецё аж па сёньняшні дзень.</verse>
				<verse number="5">Вось жа я навучыў вас прыказаньням і закону, як загадаў мне ГОСПАД, Бог мой, каб вы так рабілі ў той зямлі, у якую ўваходзіце, каб атрымаць яе ў валоданьне.</verse>
				<verse number="6">Захоўвайце і выконвайце іх, бо ў гэтым мудрасьць вашая і разумнасьць вашая перад народамі, якія, чуючы пра ўсе прыказаньні гэтыя, будуць казаць: ‘Вось народ мудры і разумны, племя гэтае вялікае!’</verse>
				<verse number="7">Бо дзе ж ёсьць такі народ вялікі, які б меў так блізкіх сабе багоў, як ГОСПАД, Бог наш, калі мы Яго клічам?</verse>
				<verse number="8">І які ж другі народ такі вялікі, які б меў прыказаньні і законы справядлівыя, як ўвесь гэты закон, які я сёньня даю вам?</verse>
				<verse number="9">Дык сьцеражыся і пільна захоўвай душу сваю, і не забудзь усіх падзеяў, якія бачылі вочы твае, і няхай захаваюцца яны ў сэрцы тваім у-ва ўсе дні жыцьця твайго, і ты навучыш гэтаму дзяцей і ўнукаў тваіх.</verse>
				<verse number="10">Памятай той дзень, калі ты стаяў у прысутнасьці ГОСПАДА, Бога твайго, на Харэве, калі ГОСПАД сказаў мне: “Зьбяры да Мяне народ, няхай пачуюць словы Мае, каб навучыліся баяцца Мяне ў-ва ўсе дні жыцьця на зямлі і навучылі гэтаму сыноў сваіх”.</verse>
				<verse number="11">Тады вы наблізіліся і стаялі ля падножжа гары, а гара палала аж пад неба, схаваная ў цемры, хмарах і змроку.</verse>
				<verse number="12">І прамовіў ГОСПАД да вас з сярэдзіны агню; і гук словаў вы чулі, але па-за голасам нічога ня бачылі.</verse>
				<verse number="13">Ён аб’явіў вам запавет Свой, калі загадаў вам спаўняць Дзесяць прыказаньняў, і напісаў іх на двух каменных табліцах.</verse>
				<verse number="14">У гэты час загадаў мне ГОСПАД вучыць вас прыказаньням і законам, якія павінны вы спаўняць на зямлі, якую маеце атрымаць на ўласнасьць.</verse>
				<verse number="15">Дык сьцеражыцеся і рупцеся пра душы вашыя, бо ня бачылі вы ў той дзень ніякага вобразу, калі гаварыў да вас ГОСПАД на гары Харэў спасярод агню,</verse>
				<verse number="16">каб вы не сапсуліся і не зрабілі сабе ідала, вырабляючы яго на падабенства мужчыны або жанчыны,</verse>
				<verse number="17">або выяву якой-небудзь жывёлы, якая на зямлі, або птушкі, што лётае ў небе,</verse>
				<verse number="18">або паўзуноў, якія рухаюцца па зямлі, або рыб, якія плаваюць у вадзе нiжей зямлi;</verse>
				<verse number="19">і каб часам, калі падымеш вочы ў неба і ўбачыш сонца і месяц, і зоркі, і ўсё войска нябеснае, ты не спалохаўся і не пачаў пакланяцца ім і служыць ім, бо ГОСПАД, Бог твой, прызначыў іх усім народам пад небам.</verse>
				<verse number="20">А вас выбраў ГОСПАД і вывеў вас з жалезнай печы Эгіпецкай, каб вы сталіся народам Яго, уласнасьцю Яго, як гэта ёсьць сёньня.</verse>
				<verse number="21">З-за справаў вашых разгневаўся ГОСПАД на мяне і прысягнуў, што я не перайду Ярдан і не ўвайду ў добрую зямлю, якую дасьць табе ў спадчыну ГОСПАД, Бог твой.</verse>
				<verse number="22">Вось жа я памру на гэтай зямлі, і не перайду праз Ярдан, але вы пяройдзеце праз яго і паселіцеся ў гэтай прыгожай зямлі.</verse>
				<verse number="23">Дык сьцеражыцеся, каб не забыліся вы пра запавет ГОСПАДА, Бога вашага, які заключыў Ён з вамі, і каб не рабілі вы сабе выяваў усяго, што забараніў ГОСПАД, Бог твой,</verse>
				<verse number="24">бо ГОСПАД, Бог твой, ёсьць агонь зьнішчальны, Бог зайздросны.</verse>
				<verse number="25">Калі вы народзіце сыноў і ўнукаў і дажывяцё старасьці на гэтай зямлі, і спаганіцеся, і зробіце сабе статуі, якія выяўляюць штосьці, робячы тое, што ліхім ёсьць у вачах ГОСПАДА, Бога вашага, і загнявіцё Яго,</verse>
				<verse number="26">дык бяру сёньня неба і зямлю за сьведкаў супраць вас, што хутка будзеце выгубленыя з аблічча зямлі, да якой вы пераходзіце праз Ярдан, каб атрымаць яе. Ня доўга будзеце жыць на ёй, бо зьнішчыць вас ГОСПАД.</verse>
				<verse number="27">І расьцярушыць вас ГОСПАД сярод народаў, і нямногія з вас застануцца сярод чужых народаў, да якіх высяліць вас ГОСПАД.</verse>
				<verse number="28">Там вы будзеце служыць багам, якія зробленыя рукамі людзей, дрэву і камяню, якія ня бачаць і ня чуюць, не ядуць і ня чуюць паху.</verse>
				<verse number="29">І там, калі будзеш шукаць ГОСПАДА, Бога твайго, знойдзеш Яго, калі толькі будзеш шукаць Яго ўсім сэрцам тваім і ўсёю душою тваёй.</verse>
				<verse number="30">Калі ў горы тваім прыйдзе да цябе ў апошнія дні ўсё, што прадказана, то ты вернешся да ГОСПАДА, Бога твайго, і пачуеш голас Ягоны,</verse>
				<verse number="31">бо ГОСПАД, Бог твой, — Бог міласэрны, Ён не пакіне цябе, ня зьнішчыць усяго і не забудзе запавету і таго, што ў ім абяцаў бацькам вашым.</verse>
				<verse number="32">Папытайся ў даўніх часоў, якія былі перад табой ад дня, калі стварыў Бог чалавека на зямлі, і ад края неба да края неба, ці было што-колечы такое, як гэтая вялікая справа, і ці было чутно пра штосьці падобнае?</verse>
				<verse number="33">Ці які народ чуў голас Божы з сярэдзіны агню, які ты чуў, і застаўся жывым?</verse>
				<verse number="34">Або ці спрабаваў які бог прыйсьці і выбраць сабе народ спасярод іншых народаў праз выпрабаваньні, знакі і цуды, і войны, рукою дужаю і рамяном узьнятым праз жахі страшныя, як гэтае ўсё, што зрабіў вам ГОСПАД, Бог ваш, у Эгіпце на вачах тваіх?</verse>
				<verse number="35">Ты бачыў усё гэта, каб пераканацца, што ГОСПАД ёсьць Бог, і акрамя Яго няма іншага.</verse>
				<verse number="36">Ён даў табе з неба чуць голас Свой, каб навучыць цябе; на зямлі даў табе ўбачыць агонь велізарны і чуць словы Свае з сярэдзіны агню.</verse>
				<verse number="37">Калі вось палюбіў Ён бацькоў тваіх, дык выбраў насеньне іх і вывеў цябе з Эгіпту сілаю Сваёю вялікаю,</verse>
				<verse number="38">каб выгнаць перад табой народы большыя і мацнейшыя за цябе і каб увесьці цябе ў зямлю іхнюю, і даць табе яе ў спадчыну, як ты гэта сёньня [бачыш].</verse>
				<verse number="39">Дык пераканайся сёньня і разваж у сэрцы сваім, што толькі ГОСПАД ёсьць Бог, і на небе высока і на зямлі нізка няма іншага.</verse>
				<verse number="40">Захоўвай прыказаньні Ягоныя і закон, які я сёньня даручаю табе спаўняць, каб добра было табе і дзецям тваім пасьля цябе і каб ты жыў доўгі час на зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой, мае даць табе».</verse>
				<verse number="41">І вызначыў Майсей тры гарады за Ярданам на ўсход сонца,</verse>
				<verse number="42">каб туды мог уцячы забойца, які забіў бліжняга міма волі, ня маючы яго перад тым у нянавісьці, і каб схаваўшыся ў адзін з гэтых гарадоў, мог захаваць жыцьцё.</verse>
				<verse number="43">Гэта Бэцэр у пустыні на раўніне для сыноў Рубэна, Рамот у Гілеадзе для сыноў Гада і Галян у Башане для сыноў Манасы.</verse>
				<verse number="44">Такі вось закон даў Майсей сынам Ізраіля;</verse>
				<verse number="45">вось такія прыказаньні і законы, якія абвясьціў ён сынам Ізраіля, калі выйшлі яны з Эгіпту,</verse>
				<verse number="46">за Ярданам у даліне насупраць Бэт-Пэору, у зямлі Сыгона, валадара Аммарэйцаў, які жыў у Хешбоне, якога зьнішчыў Майсей і сыны Ізраіля пасьля выхаду з Эгіпту.</verse>
				<verse number="47">І завалодалі яны зямлёю Ога, валадара Башану, двух валадароў Амарэйскіх, якія жылі за Ярданам на ўсход сонца;</verse>
				<verse number="48">ад Араэру на беразе ручая Арнон аж да гары Сырыён, значыць Гермон,</verse>
				<verse number="49">і ўсю Арабу за Ярданам на ўсходзе, аж да Мора Арабы ля падножжа Пісгі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">І склікаў Майсей усяго Ізраіля, і сказаў ім: «Слухай, Ізраіль, прыказаньні, а таксама законы, якія я сёньня скажу вам; навучыцеся ім і выпаўняйце іх на дзеле.</verse>
				<verse number="2">ГОСПАД, Бог ваш, заключыў запавет з намі на гары Харэў.</verse>
				<verse number="3">Не з бацькамі нашымі заключыў Ён гэты запавет, але з намі, якія тут сёньня ўсе жывём.</verse>
				<verse number="4">Абліччам да аблічча гаварыў з вамі ГОСПАД на гары з сярэдзіны агню.</verse>
				<verse number="5">У той час я стаяў між ГОСПАДАМ і вамі, каб вам абвесьціць словы ГОСПАДА, бо вы баяліся агню і не ўзыйшлі на гару, калі Ён казаў:</verse>
				<verse number="6">“Я — ГОСПАД, Бог твой, Які вывеў цябе зь зямлі Эгіпту, з дому няволі.</verse>
				<verse number="7">Ня будзеш мець іншых багоў перад абліччам Маім.</verse>
				<verse number="8">Не рабі сабе статуі і ніякай выявы таго, што на небе высока і што на зямлі нізка, і што ў вадзе ніжэй зямлі.</verse>
				<verse number="9">Ня будзеш пакланяцца ім і ня будзеш служыць ім, бо Я — ГОСПАД, Бог твой, Бог зайздросны, Які карае за беззаконьні бацькоў дзяцей да трэйцяга і чацьвёртага пакаленьня тых, што ненавідзяць Мяне,</verse>
				<verse number="10">і Які чыніць міласэрнасьць тысячам [пакаленьняў] тых, што любяць Мяне і захоўваюць прыказаньні Мае.</verse>
				<verse number="11">Не ўжывай імя ГОСПАДА, Бога твайго, для марноты, бо ГОСПАД не пакіне без пакараньня таго, хто гаворыць імя Ягонае для марноты.</verse>
				<verse number="12">Захоўвай дзень супачынку, каб сьвяціць яго, як загадаў табе ГОСПАД, Бог твой.</verse>
				<verse number="13">Шэсьць дзён будзеш працаваць і будзеш рабіць усю работу тваю,</verse>
				<verse number="14">а ў сёмым дні — супачынак для ГОСПАДА, Бога твайго. Ня будзеш рабіць аніякай работы ты і сын твой, і дачка твая, і слуга твой, і служка твая, і вол твой, і асёл твой, і ўся жывёла твая, і чужынец, які ў брамах тваіх, каб адпачыў слуга твой і служка твая, як і ты.</verse>
				<verse number="15">І памятай, што ты быў нявольнікам ў зямлі Эгіпецкай, і што вывеў цябе адтуль ГОСПАД, Бог твой, дужай рукою і рамяном узьнятым, і таму загадаў табе ГОСПАД адзначаць дзень супачынку.</verse>
				<verse number="16">Шануй бацьку твайго і маці тваю, як загадаў табе ГОСПАД, Бог твой, каб працягнуліся дні твае і добра табе было на зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой, дае табе.</verse>
				<verse number="17">Не забівай [як забойца].</verse>
				<verse number="18">Не чужалож.</verse>
				<verse number="19">Не крадзі.</verse>
				<verse number="20">Ня сьведчы супраць бліжняга твайго сьведчаньнем фальшывым.</verse>
				<verse number="21">Не жадай жонкі бліжняга твайго, і не жадай дому бліжняга твайго, ані поля ягонага, ані слугі ягонага, ані служкі ягонай, ані вала ягонага, ані асла ягонага, і нічога, што ў бліжняга твайго”.</verse>
				<verse number="22">Словы гэтыя гаварыў ГОСПАД да ўсіх вас на гары, з сярэдзіны агню і хмары, і змроку голасам моцным, і нічога больш не гаварыў; і напісаў гэта на двух табліцах каменных, якія даў мне.</verse>
				<verse number="23">I вось, калi пачулі вы голас спасярод цемры і калі ўбачылі гару, якая гарэла агнём, падыйшлі да мяне ўсе князі пакаленьняў і старшыні,</verse>
				<verse number="24">і казалі мне: “Вось, аб’явіў нам ГОСПАД, Бог наш, веліч Сваю і магутнасьць Сваю; мы чулі голас Ягоны з сярэдзіны агню і пераканаліся сёньня, што калі Бог будзе гаварыць з чалавекам, чалавек не застанецца жывы.</verse>
				<verse number="25">І цяпер, навошта мы маем паміраць? Бо праглыне нас гэты вялікі агонь; калі мы яшчэ пачуем голас ГОСПАДА, Бога нашага, паўміраем.</verse>
				<verse number="26">Бо хто з тых, якія чулі голас Бога жывога, Якi прамаўляе з сярэдзіны агню, як мы, застаўся жывым?</verse>
				<verse number="27">Ты сам падыйдзі і выслухай усё, што скажа ГОСПАД, Бог наш, і ты перакажаш нам усё, што скажа табе ГОСПАД, Бог наш, і мы выслухаем, і зробім гэта”.</verse>
				<verse number="28">Калі пачуў гэта ГОСПАД, дык сказаў мне: “Чуў Я голас словаў гэтага народу, што яны казалі табе. Усё добра яны казалі.</verse>
				<verse number="29">Хто дасьць ім такую памяць, каб яны баяліся Мяне і захоўвалі ўсе загады Мае ўвесь час, каб добра ім было і дзецям іхнім на вякі?</verse>
				<verse number="30">Ідзі і скажы ім: ‘Вярніцеся ў намёты вашыя’.</verse>
				<verse number="31">А ты застанься тут са Мною, і Я скажу табе ўсе загады і прыказаньні, і закон, якім навучыш іх, каб спаўнялі іх на зямлі, якую дам ім на ўласнасьць”.</verse>
				<verse number="32">Дык захоўвайце і выконвайце тое, што загадаў вам ГОСПАД, Бог ваш, і не адхіляйцеся ані ў права, ані ў лева.</verse>
				<verse number="33">Ва ўсім ідзіце дакладна тым шляхам, які вызначыў вам ГОСПАД, Бог ваш, каб жылі і былі шчасьлівыя, i каб доўга жылі на зямлі, якую атрымаеце.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="6">
				<verse number="1">Такія вось загады, і прыказаньні, і законы, якія даў ГОСПАД, Бог ваш, каб навучыць вас, каб вы спаўнялі іх на зямлі, якую ідзіцё ўзяць на ўласнасьць.</verse>
				<verse number="2">Дык бойся ГОСПАДА, Бога твайго, і захоўвай ўсе прыказаньні і загады Ягоныя, якія даручаю табе, сынам і сынам сыноў тваіх на ўсе днi жыцця, каб даўгавечныя былі дні твае.</verse>
				<verse number="3">Слухай, Ізраіль, і захоўвай, і спаўняй іх, каб добра табе было, і ўзрос лікам сваім, як абяцаў табе ГОСПАД, Бог бацькоў тваіх, у зямлі, што ацякае малаком і мёдам.</verse>
				<verse number="4">Слухай, Ізраіль: ГОСПАД, Бог наш, — ГОСПАД адзіны.</verse>
				<verse number="5">Любі ГОСПАДА, Бога твайго, усім сэрцам тваім, усёй душой тваёй і ўсёй моцай тваёю.</verse>
				<verse number="6">Гэтыя словы, якія я даручаю табе сёньня, няхай будуць у сэрцы тваім.</verse>
				<verse number="7">Паўтарай іх дзецям тваім, гавары іх, седзячы ў доме тваім, ідучы па дарозе, калі засынаеш і калі прачынаешся.</verse>
				<verse number="8">Прывяжы іх як знак да рукі сваёй, няхай будуць яны павязкаю над вачыма тваімі.</verse>
				<verse number="9">Выпішы іх сабе на дзьвярах тваіх і на брамах тваіх.</verse>
				<verse number="10">Калі ўвядзе цябе ГОСПАД, Бог твой, у зямлю, якую запрысяг бацькам тваім, Абрагаму, Ісааку і Якубу, калі дасьць табе гарады вялікія і багатыя, якіх ты не будаваў,</verse>
				<verse number="11">дамы, поўныя усякіх багацьцяў, якіх ты не зьбіраў, выкапаныя студні, якіх ты не капаў, вінаграднікі і аліўкавыя сады, якіх ты не садзіў, калі будзеш есьці і наясіся,</verse>
				<verse number="12">сьцеражыся, каб не забыўся ты пра ГОСПАДА, Які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай, з дому няволі.</verse>
				<verse number="13">ГОСПАДА, Бога твайго, бойся, і Яму служы, і Ягоным імем прысягай.</verse>
				<verse number="14">Не ідзі за багамі чужымі, за багамі народаў, якія навакол цябе,</verse>
				<verse number="15">бо ГОСПАД, Бог твой, Які ёсьць пасярод цябе, — Бог зайздросны, каб не ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА, Бога твайго, на цябе і каб ня сьцёр Ён цябе з аблічча зямлі.</verse>
				<verse number="16">Не выстаўляйце ГОСПАДА, Бога вашага, на выпрабаваньне, як вы спакушалі ў Масе.</verse>
				<verse number="17">Захоўвайце загады ГОСПАДА, Бога вашага, і сьведчаньні, і прыказаньні, якія даў Ён вам;</verse>
				<verse number="18">і рабі, што належыцца і што добрае перад абліччам ГОСПАДА, каб быў ты шчасьлівы і ўвайшоў у зямлю добрую, якую запрысяг ГОСПАД бацькам тваім,</verse>
				<verse number="19">каб выгнаў Ён усіх ворагаў тваіх перад абліччам тваім.</verse>
				<verse number="20">Калі спытаецца цябе ў будучынi сын твой: “Што за сэнс гэтых сьведчаньняў, прыказаньняў і законаў, якія загадваў вам ГОСПАД, Бог ваш?”,</verse>
				<verse number="21">ты скажаш яму: “Былі мы нявольнікамі ў фараона ў Эгіпце, але вывеў нас ГОСПАД з Эгіпту рукою дужаю,</verse>
				<verse number="22">i чыніў цуды і знакі вялікія і жудасныя ў Эгіпце супраць фараона і ўсяго дому ягонага ў прысутнасьці нашай,</verse>
				<verse number="23">і вывеў нас адтуль, каб увесьці нас у зямлю, якую запрысяг бацькам нашым даць нам.</verse>
				<verse number="24">І загадаў нам ГОСПАД, каб спаўнялі мы ўсе гэтыя прыказаньні і баяліся ГОСПАДА, Бога нашага, і каб добра нам было ўсе дні жыцьця нашага, як і сёньня жывём.</verse>
				<verse number="25">І будзе нам справядлівасьць, калі мы будзем захоўваць і спаўняць усе загады гэтыя перад абліччам ГОСПАДА, Бога нашага, як Ён нам гэта загадаў”.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="7">
				<verse number="1">Калі ГОСПАД, Бог твой, увядзе цябе ў зямлю, у якую ідзеш, каб завалодаць ёю, Ён выганіць перад табой многія народы, Хетытаў і Гіргашэяў, Амарэйцаў, Хананейцаў, Пэрэзеяў, Хівеяў і Евусеяў, сем народаў большых і дужэйшых за цябе.</verse>
				<verse number="2">ГОСПАД, Бог твой, аддасьць іх табе, а ты выгубіш іх, і пакладзеш на іх клятву, і не заключыш з імі ўгоду, і ня выявіш да іх літасьці.</verse>
				<verse number="3">Ня будзеш з імі мець сужонстваў: сынам іхнім не аддасі за жонку дачкі сваёй i ня возьмеш ад іх дачкі для сына свайго,</verse>
				<verse number="4">бо адыдуць сыны твае ад Мяне, каб служыць багам чужым. І ўзгарыцца гнеў ГОСПАДА на вас, і Ён хутка вас зьнішчыць.</verse>
				<verse number="5">Але вось так маеце зрабіць з імі: ахвярнiкi іхнія разбурыце, слупы іхнія паламіце, сьвятыя гаі выражце, а статуі спаліце агнём.</verse>
				<verse number="6">Ты — народ, пасьвячоны ГОСПАДУ, Богу твайму. Цябе выбраў ГОСПАД, Бог твой, каб быў ты выбраным народам Ягоным з усіх народаў, якiя жывуць на зямлі.</verse>
				<verse number="7">ГОСПАД выбраў вас і ўпадабаў вас не таму, што вы перавышаеце лікам ўсе народы, бо з усіх народаў вы найменшыя,</verse>
				<verse number="8">але дзеля таго, што ГОСПАД любіць вас і захаваў запавет, які заключыў з бацькамі вашымі, вывеў Ён вас рукою дужаю і выкупіў вас з дому няволі, з рукі фараона, валадара Эгіпецкага.</verse>
				<verse number="9">І ведай, што ГОСПАД, Бог твой, ёсьць Бог адзіны, Бог верны, Які захоўвае запавет і аказвае міласэрнасьць тым, што любяць Яго, i тым, што спаўняюць загады Ягоныя, на тысячы пакаленьняў,</verse>
				<verse number="10">і адгаджае ненавісьнікам Сваім так, каб зьнішчыць іх, і безадкладна аддае ім тое, на што заслужыліся.</verse>
				<verse number="11">Дык спаўняй загады, і прыказаньні, і законы, якія я сёньня даю табе, каб ты спаўняў.</verse>
				<verse number="12">Калі вы будзеце слухаць гэтых загадаў, і выпаўняць іх, і захоўваць iх, дык ГОСПАД, Бог твой, захавае запавет для цябе і акажа міласэрнасьць, што запрысяг бацькам тваім,</verse>
				<verse number="13">і будзе любіць цябе, і дабраславіць плод жывата твайго, і плод зямлі тваёй, і збожжа тваё, таксама збор вінаграду і алею твайго, і раджэньне жывёлы тваёй, рост авечак тваіх на зямлі, як запрысяг бацькам тваім, што дасьць гэта табе.</verse>
				<verse number="14">Дабраслаўлёны будзеш ты больш за ўсе народы. Ня будзе ў цябе бясплоднага і бясплоднай, як у людзей, так і ў статку тваім.</verse>
				<verse number="15">Ухіліць ад цябе ГОСПАД усякую немач, і страшныя хваробы Эгіпецкія, якія ты ведаў, не нашле на цябе, але на ўсіх ворагаў тваіх.</verse>
				<verse number="16">Ты выгубіш усе народы, якія дасьць табе ГОСПАД, Бог твой. Няхай не пашкадуе іх вока тваё, і ня будзешь служыць багам іхнім, каб ня сталіся яны табе на загубу.</verse>
				<verse number="17">Калі падумаеш у сэрцы сваім: “Народы ж гэтыя большыя лікам за мяне, не змагу іх выгубіць”,</verse>
				<verse number="18">ня бойся іх, але памятай, што зрабіў ГОСПАД, Бог твой, фараону і ўсім Эгіпцянам:</verse>
				<verse number="19">вялікія кары, якія бачылі вочы твае, і знакі, а таксама цуды, руку дужую і ўзьнятае плячо, якімі вывеў цябе ГОСПАД, Бог твой; так зробіць Ён усім народам, якіх ты баішся.</verse>
				<verse number="20">І спашле на іх ГОСПАД, Бог твой, шэршняў, пакуль не пагінуць тыя, што засталiся, што хаваліся перад табой.</verse>
				<verse number="21">Дык ня бойся іх, бо ГОСПАД, Бог твой, пасярод цябе, Бог магутны і страшны.</verse>
				<verse number="22">Ён будзе зьнішчаць гэтыя народы перад табою памалу. Ня будзеш іх нішчыць хутка, каб не разьвяліся супраць цябе зьвяры зямныя.</verse>
				<verse number="23">Выдасьць іх табе ГОСПАД, Бог твой, і будзе іх трывожыць вялікай трывогай, аж пакуль не прападуць зусім.</verse>
				<verse number="24">У рукі твае аддасьць Ён валадароў іхніх, і ты сатрэш імёны іхнія з-пад неба; ніхто не супрацівіцца табе, пакуль ня выгубіш іх.</verse>
				<verse number="25">Ідалаў іхніх спаліш агнём; і ня квапся на срэбра і золата, якімі яны прыбраныя, анічога ня возьмеш з іх сабе, каб не зьвяло цябе, бо гэта брыдота ў ГОСПАДА, Бога твайго.</verse>
				<verse number="26">Нічога паганага не ўнясеш у дом твой, каб ня стаў ты клятвай, як і яно. Гэта будзеш уважаць за рэч гадкую і паганую, будзеш брыдзіцца гэтым, бо праклятае яно.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="8">
				<verse number="1">Кожны загад, які я вам сёньня даю, пільна захоўвайце і выконвайце, каб маглі вы жыць і множыцца, і ўвайшлі, і авалодалі зямлёю, якую запрысяг ГОСПАД бацькам вашым.</verse>
				<verse number="2">І памятай увесь шлях, якім вёў цябе ГОСПАД, Бог твой, сорак гадоў праз пустыню, каб зьмяніць цябе і выспрабаваць цябе, i даведацца, што ў душы тваёй, ці будзеш ты спаўняць прыказаньні Ягоныя, ці не.</verse>
				<verse number="3">Ён мучыў цябе голадам і даваў табе манну, якой ня ведаў ты і бацькі твае, каб паказаць табе, што ня толькі хлебам жыве чалавек, але кожным словам, якое выходзіць з вуснаў ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="4">Ня меў ты недахопу ў адзеньні, якім адзяваўся, і ня пухла нага твая праз усе гэтыя сорак гадоў.</verse>
				<verse number="5">Дык разважай у сэрцы тваім, што як бацька гадуе сына свайго, так ГОСПАД, Бог твой, гадаваў цябе,</verse>
				<verse number="6">каб спаўняў ты загады ГОСПАДА, Бога твайго, ішоў шляхам Ягоным і меў страх перад Ім.</verse>
				<verse number="7">Бо ГОСПАД, Бог твой, завядзе цябе ў зямлю добрую, зямлю рэкаў і крыніцаў, што выбіваюцца на палях і гарах,</verse>
				<verse number="8">у зямлю пшаніцы і ячменю, вінаграду і дрэваў фігавых, і гранату, у зямлю алівак і мёду,</verse>
				<verse number="9">у зямлю, дзе без ніякай нястачы будзеш есьці хлеб твой i будзеш цешыцца шчодрасьцю ўсякіх даброцьцяў; каменьні яе — жалеза, а з гор медзь здабываць будзеш.</verse>
				<verse number="10">Вось, калі будзеш ты есьці і наясіся, дабраславі ГОСПАДА, Бога твайго, за зямлю добрую, якую Ён даў табе.</verse>
				<verse number="11">Сьцеражыся, каб часам не забыўся ты пра ГОСПАДА, Бога твайго, і каб не занядбаў загады Ягоныя, і закон, і прыказаньні, якія я даручаю табе сёньня.</verse>
				<verse number="12">Калі наясіся і насыцішся, пабудуеш сабе прыгожыя дамы і ў іх абжывешся,</verse>
				<verse number="13">i калі табе намножыцца жывёла і авечкі, і багаты ты будзеш ў срэбра і золата, i ўсякі дастатак,</verse>
				<verse number="14">тады ўзганарыцца сэрца тваё і забудзешся ты пра ГОСПАДА, Бога твайго, Які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай, з дому няволі.</verse>
				<verse number="15">Ён правёў цябе праз пустыню вялікую і страшную, у якой былі зьмеі і скарпіёны, зямля сухая і бязводзьдзе. І Ён вывеў табе ручаі са скалы цьвёрдай,</verse>
				<verse number="16">і карміў цябе маннай у пустыні, якой ня ведалі бацькі твае, і калі Ён цябе загартаваў і выспрабаваў, наастатак пашкадаваў цябе.</verse>
				<verse number="17">Дык не кажы ў сэрцы стваім: “Сіла мая і моц рукі маёй усё запрацавалі для мяне”,</verse>
				<verse number="18">але памятай на ГОСПАДА, Бога твайго, што Ён даў табе сілы, каб асягнуў ты посьпех, што споўніў запавет Свой, які запрысяг бацькам тваім, як і паказвае сёньняшні дзень.</verse>
				<verse number="19">А калі забудзеш ты пра ГОСПАДА, Бога твайго, і пойдзеш за багамі чужымі, і будзеш ім служыць і пакланяцца, вось жа заручаю вам, што зусім папрападаеце.</verse>
				<verse number="20">Як тыя народы, якія ГОСПАД зьнішчыў перад абліччам вашым, так і вы загінеце, калі ня будзеце паслухмяныя голасу ГОСПАДА, Бога вашага.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="9">
				<verse number="1">Слухай, Ізраіль, ты сёньня маеш перайсьці праз Ярдан, каб завалодаць народамі большымі і мацнейшымі за цябе, гарадамі велізарнымі і ўмацаванымі аж пад неба,</verse>
				<verse number="2">народам вялікім і высокім, сынамі Анака, вядомымі табе, пра якіх ты чуў, што iм ніхто ня можа супрацівіцца.</verse>
				<verse number="3">Дык ведай, што сёньня ГОСПАД, Бог твой, пяройдзе перад табой, як агонь палючы. Ён зьнішчыць іх і аддасьць іх табе, каб ты хутка выгнаў і зьнішчыў іх, як ГОСПАД сказаў табе.</verse>
				<verse number="4">Дык не кажы ў сэрцы тваім, калі ГОСПАД, Бог твой, выганіць іх перад абліччам тваім: “Дзеля справядлівасьці маёй увёў мяне ГОСПАД, каб завалодаў я гэтаю зямлёю”, бо дзеля злачынства народаў гэтых выганяе іх ГОСПАД перад табою.</verse>
				<verse number="5">Бо вось не дзеля справядлівасьці тваёй і праваты сэрца твайго ўваходзіш ты, каб завалодаць зямлёю іхняй, але за тое, што яны жылі бязбожна, па прыходзе тваім ГОСПАД, Бог твой, выганяе іх перад табою, каб споўніць слова Сваё, якое пад прысягай абяцаў бацькам тваім, Абрагаму, Ісааку і Якубу.</verse>
				<verse number="6">Дык ведай, што не дзеля справядлівасьці тваёй ГОСПАД, Бог твой, даў табе гэтую добрую зямлю на пасяленьне, хоць ты — народ з цьвёрдым каркам.</verse>
				<verse number="7">Памятай і не забывайся, як вымусіў ты ГОСПАДА, Бога твайго, да гневу ў пустыні. Зтаго дня, як выйшаў ты з Эгіпту і аж пакуль прыйшлі ў гэтае месца, працівіліся вы ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="8">Бо і на Харэве вы гневалі Яго і, разгневаны, Ён хацеў зьнішчыць вас,</verse>
				<verse number="9">і калі я ўзыйшоў на гару атрымаць каменныя табліцы, табліцы запавету, які заключыў ГОСПАД з вамі, і быў я на гары сорак дзён і начэй, ня еў хлеба і ня піў вады.</verse>
				<verse number="10">І даў мне ГОСПАД дзьве каменныя табліцы, запісаныя пальцам Бога, на якiх былi ўсе словы, якія вам сказаў ГОСПАД на гары з сярэдзіны агню ў дзень зграмаджэньня.</verse>
				<verse number="11">Калі мінула сорак дзён і столькі ж начэй, даў мне ГОСПАД дзьве каменныя табліцы, табліцы запавету,</verse>
				<verse number="12">і сказаў мне: “Устань і зыйдзі адсюль хутка, бо саграшыў народ твой, які вывеў ты з Эгіпту; скора зыйшлі з дарогі, якую Я загадаў ім, і зрабілі сабе ідала з мэталю”.</verse>
				<verse number="13">І зноў сказаў ГОСПАД мне: “Бачу, што гэты народ ёсьць народам з цьвёрдым каркам.</verse>
				<verse number="14">Дазволь Мне, каб Я зьнішчыў іх і сьцёр іхняе імя з-пад неба, а з цябе Я зраблю народ дужэйшы і большы за гэты”.</verse>
				<verse number="15">І я павярнуўся, і зыйшоў з гары палаючай, трымаючы аберуч дьзве каменныя табліцы.</verse>
				<verse number="16">І калі я ўбачыў, што вы саграшылі супраць ГОСПАДА, Бога вашага, і што зрабілі сабе літае цяля, і што хутка зыйшлі са шляху, які ГОСПАД загадаў вам,</verse>
				<verse number="17">схапіў я абедзьве табліцы і кінуў іх, і разьбіў іх у вашай прысутнасьці;</verse>
				<verse number="18">і упаў, і ляжаў я перад ГОСПАДАМ як раней, сорак дзён і начэй, ня еў хлеба і ня піў вады дзеля ўсіх грахоў вашых, якіх вы дапусьціліся супраць ГОСПАДА і змусілі Яго да гневу,</verse>
				<verse number="19">бо я баяўся ярасьці і гневу Ягонага, у якім, на вас разгневаны, Ён хацеў вас зьнішчыць.</verse>
				<verse number="20">Таксама быў Ён надта разгневаны на Аарона і хацеў яго забіць, але і за яго тады я маліўся.</verse>
				<verse number="21">А прычыну грэху вашага, значыць цяля літае, якое вы зрабілі, я, схапіўшы, спаліў агнём, і разьбіў, і сьцёр на попел, і кінуў у ручай, якi сьцякаў з гары.</verse>
				<verse number="22">І ў Табэры, і ў Масе, і ў Кіброт-Гаттаве яшчэ спакушалі вы ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="23">І калі пасылаў вас ГОСПАД з Кадэш-Барнэа, кажучы: “Ідзіце і авалодайце зямлёй, якую Я даў вам”, то вы супрацівіліся волі ГОСПАДА, Бога вашага, і не паверылі Яму, і не паслухалі голасу Ягонага.</verse>
				<verse number="24">Вы заўсёды працівіліся ГОСПАДУ, ад дня, як стаў я вас ведаць.</verse>
				<verse number="25">Сорак дзён і начэй ляжаў я перад ГОСПАДАМ і пакорна маліў Яго, каб ня нішчыў Ён вас, як сказаў.</verse>
				<verse number="26">І ў малітве прасіў: “Госпадзе, ГОСПАДЗЕ, не губі народ Твой і спадчыну Тваю, якую адкупіў Ты веліччу Тваёй, якую Ты вывеў з Эгіпту дужаю рукою.</verse>
				<verse number="27">Памятай слугаў Тваіх, Абрагама, Ісаака і Якуба; і не глядзі на закамянеласьць народу гэтага і на бязбогасьць, а таксама грахі,</verse>
				<verse number="28">каб часам жыхары зямлі, з якой Ты вывеў нас, не сказалі: "Ня мог ГОСПАД увесьці іх у зямлю, якую абяцаў ім. З нянавісьці да іх вывеў Ён іх, каб памерлі ў пустыні".</verse>
				<verse number="29">А яны ж — народ Твой і спадчына Твая, тыя, якіх Ты вывеў сілаю Тваёй вялікаю і плячом Тваім узьнятым”.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="10">
				<verse number="1">У гэты час сказаў мне ГОСПАД: “Вычашы сабе дзьве каменныя табліцы, падобныя да першых, і ўзыйдзі да Мяне на гару. Зрабі таксама каўчэг з дрэва.</verse>
				<verse number="2">Я напішу на табліцах прыказаньні, якія былі на першых табліцах, пабітых табою, і ты ўложыш іх у каўчэг”.</verse>
				<verse number="3">І зрабіў я каўчэг з дрэва акацыі, і вычасаў дзьве каменныя табліцы, падобныя да першых, і ўзыйшоў на гару, маючы ў руках абедзьве табліцы.</verse>
				<verse number="4">І напісаў [ГОСПАД] на табліцах падобна, як быў раней напісаўшы, Дзесяць Прыказаньняў, якія абвясьціў вам ГОСПАД на гары з сярэдзіны агню пры сабраным народзе. І даў мне іх ГОСПАД.</verse>
				<verse number="5">Я разьвярнуўся і зыйшоў з гары, і палажыў табліцы ў каўчэг, які зрабіў; і там засталіся яны, як мне загадаў ГОСПАД.</verse>
				<verse number="6">А сыны Ізраіля выйшлі з Бээроту сыноў Яакана ў Масэру. Там памёр і быў пахаваны Аарон, а сын ягоны, Элеазар, стаў сьвятаром на месца ягонае.</verse>
				<verse number="7">Адтуль прыбылі ў Гудгоду, а з Гудгоды — у Ётбату, у зямлю, шчодрую ручаямі.</verse>
				<verse number="8">У гэты час ГОСПАД выбраў пакаленьне Левія, каб насілі Каўчэг Запавету ГОСПАДА і каб яны стаялі пры ГОСПАДЗЕ і служылі Яму, і дабраслаўлялі ў імя Ягонае па сёньняшні дзень.</verse>
				<verse number="9">Дзеля таго Леві ня мае часткі [зямлі], ані спадчыны паміж братоў сваіх, бо спадчына яго — ГОСПАД, як абяцаў яму ГОСПАД, Бог твой.</verse>
				<verse number="10">І я стаяў на гары, як раней, сорак дзён і начэй, і ў гэты раз выслухаў мяне ГОСПАД і не захацеў выгубіць цябе.</verse>
				<verse number="11">І сказаў Ён мне: “Устань і ідзі, і ачольвай народ, каб ішоў і завалодаў зямлёй, якую Я запрысяг бацькам іхнім, каб даць ім”.</verse>
				<verse number="12">А цяпер, Ізраіль, чаго жадае ад цябе ГОСПАД, Бог твой? Толькі таго, каб ты баяўся ГОСПАДА, Бога твайго, і хадзіў шляхамі Ягонымі, любіў Яго і служыў ГОСПАДУ, Богу твайму, усім сэрцам тваім і ўсёй душою тваёй,</verse>
				<verse number="13">каб выконваў ты загады ГОСПАДА і прыказаньні Ягоныя, якія я сёньня загадваю табе, каб добра жылося табе.</verse>
				<verse number="14">ГОСПАДУ, Богу твайму, належыць неба і нябёсы нябёсаў, зямля і ўсё, што на ёй.</verse>
				<verse number="15">Толькі да бацькоў тваіх прыхінуўся ГОСПАД і ўзьлюбіў іх, i выбраў насеньне іхняе пасьля іх, значыць, вас выбраў з усіх народаў, як сёньня гэта пацьвярджаецца.</verse>
				<verse number="16">Дык абрэжце сэрца вашае і цьвёрдасьць карку вашага, каб больш не рабілі яго цьвёрдым,</verse>
				<verse number="17">бо ГОСПАД, Бог ваш, — адзіны Бог над багамі і Госпад над панамі, Бог вялікі і страшны, Які не глядзіць на асобу, ані на падарункі.</verse>
				<verse number="18">Ён дае справядлівасьць сіраце і ўдаве, любіць прыхадня, даючы яму ежу і адзеньне.</verse>
				<verse number="19">Дык і вы любіце прыхадняў, бо і вы былі прыхаднямі ў зямлі Эгіпецкай.</verse>
				<verse number="20">ГОСПАДА, Бога твайго, бойся, Яму служы, да Яго туліся і на імя Ягонае прысягай.</verse>
				<verse number="21">Ён — слава твая і Бог твой, Ён творыць дзеля цябе вялікія і жудасныя рэчы, якія бачылі вочы твае.</verse>
				<verse number="22">У семдзесят душ перасяліліся бацькі твае ў Эгіпет, а вось цяпер памножыў цябе ГОСПАД, Бог твой, як зоркі ў небе.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="11">
				<verse number="1">Дык любі ГОСПАДА, Бога твайго, і захоўвай прыказаньні Ягоныя, і законы, і загады ўвесь час.</verse>
				<verse number="2">І вы ведаеце сёньня тое, чаго ня ведаюць дзеці вашыя, якія ня бачылі караньня ГОСПАДА, Бога вашага, вялікіх чынаў Ягоных, і дужай рукі, і ўзьнятага пляча,</verse>
				<verse number="3">знакаў і даконаў Ягоных, якія ўчыніў Ён ў Эгіпце над фараонам і ўсёй зямлёй ягонай,</verse>
				<verse number="4">і ўсім войскам Эгіпецкім, конямі і калясьніцамі; калі нахлынулі на іх воды Мора Чырвонага, калі яны гналіся за вамі, і зьнішчыў іх ГОСПАД, і так ёсьць да сёньняшняга дня,</verse>
				<verse number="5">і што Ён зрабіў для вас на пустыні, пакуль вы не прыйшлі на месца гэтае,</verse>
				<verse number="6">і што Ён зрабіў Датану і Абіраму, сынам Эліява, які быў сынам Рубэна, якіх праглынула зямля, адкрыўшы пашчу сваю, дамы іхнія і намёты, і ўсю маёмасьць іхнюю, якую мелі сярод Ізраіля.</verse>
				<verse number="7">Вочы вашыя бачылі ўсе вялікія чыны ГОСПАДА, якія Ён учыніў,</verse>
				<verse number="8">каб вы выконвалі ўсе загады, якія сёньня я загадваю вам, каб набраліся вы сілы і ўвайшлі, і ўзялі зямлю, у якую ўваходзіце,</verse>
				<verse number="9">і каб доўга жылі вы ў той зямлі, якую з прысягай абяцаў ГОСПАД бацькам вашым і нашчадкам іхнім, у зямлі, якая ацякае малаком і мёдам.</verse>
				<verse number="10">Бо зямля, якую ты ідзеш заняць, ня ёсьць такою, як зямля Эгіпецкая, з якой ты выйшаў, якую, укінуўшы зерне, ты паліваў працаю ног сваіх, як у агародзе.</verse>
				<verse number="11">Зямля тая, якую ідзеш заняць, — гарыстая і лагчынная, яна патрабуе дажджу,</verse>
				<verse number="12">гэта зямля, якою ГОСПАД, Бог твой, апякуецца, і вочы Ягоныя зьвернуты на яе ад пачатку году аж да канца.</verse>
				<verse number="13">“Дык калі ты будзеш слухаць загадаў Маіх, якія сёньня Я даю вам, каб любілі ГОСПАДА, Бога вашага, і служылі Яму ўсім сэрцам вашым ды ўсёю душой вашай,</verse>
				<verse number="14">Я дам зямлі вашай дождж раньні і позьні ў свой час, каб мог ты сабраць збожжа, і віно, і аліву.</verse>
				<verse number="15">І дам Я траву з палёў на кармленьне жывёлы тваёй, каб ты сам еў і наеўся”.</verse>
				<verse number="16">Сьцеражыцеся, каб не ашукалася сэрца вашае, каб не адыйшлі вы ад ГОСПАДА і не служылі чужым багам ды не пакланяліся ім,</verse>
				<verse number="17">бо разгневаецца ГОСПАД на вас, і зачыніць Ён неба, і ня будзе дажджу, і зямля ня ўродзіць, і пагінеце вы хутка на добрай зямлі, якую дасьць вам ГОСПАД.</verse>
				<verse number="18">Дык захавайце гэтыя словы мае ў сэрцы вашым і ў душы вашай. Прывяжыце іх на знак на руках вашых і зрабіце іх павязкаю над вачыма вашымі.</verse>
				<verse number="19">Навучыце ім дзяцей вашых, паўтараючы іх ім, калі сядзіцё дома, калі ідзіцё дарогаю, калі кладзіцёся і ўстаецё.</verse>
				<verse number="20">І напішы іх над дзьвярыма дому свайго і над брамамі сваімі,</verse>
				<verse number="21">каб дні твае і дзяцей тваіх на зямлі, якую прысягнуў ГОСПАД бацькам тваім, памножыліся на столькі, колькі дзён неба будзе над зямлёй.</verse>
				<verse number="22">Калі вось будзеце захоўваць усе загады гэтыя, якія я загадваю вам, i будзеце спаўняць іх, і будзеце любіць ГОСПАДА, Бога вашага, i будзеце хадзіць ўсімі шляхамі Ягонымі, і будзеце туліцца да Яго,</verse>
				<verse number="23">то ГОСПАД прагоніць перад вамі ўсе гэтыя народы, і вы запануеце над імі, хоць яны большыя і дужэйшыя за вас.</verse>
				<verse number="24">Кожнае месца, на якое стане нага вашая, будзе вашым: ад пустыні і да Лібана, ад вялікай ракі Эўфрат аж да заходняга мора будуць межы вашыя.</verse>
				<verse number="25">Ніхто не ўстаіць супраць вас, бо ГОСПАД, Бог ваш, навядзе страх перад вамі на ўсякую зямлю, на якую вы ступіце, як Ён вам казаў.</verse>
				<verse number="26">Дык вось прапаную вам сягоньня дабраславенства і праклён:</verse>
				<verse number="27">дабраславенства, калі паслухаеце загадаў ГОСПАДА, Бога вашага, якія я вам сёньня абвяшчаю,</verse>
				<verse number="28">і праклён, калі не паслухаеце загадаў ГОСПАДА, Бога вашага, але зыйдзеце са шляху, які я вам сёньня паказваю, і пойдзеце за багамі чужымі, якіх ня ведаеце.</verse>
				<verse number="29">Калі ўвядзе цябе ГОСПАД, Бог твой, у зямлю, якую ты ідзеш атрымаць, тады абвясьці дабраславенства на гары Гарызім, а праклён — на гары Эбаль.</verse>
				<verse number="30">Горы гэтыя за Ярданам, за заходняй дарогай у зямлі Хананейцаў, якiя жывуць у Арабе, насупраць Гільгалу, каля дубоў Марэ.</verse>
				<verse number="31">Бо вы пяройдзеце праз Ярдан, каб завалодаць зямлёю, якую ГОСПАД, Бог ваш, дасьць вам, і будзеце жыць на ёй.</verse>
				<verse number="32">Дык глядзіце, каб спаўнялі ўсе прыказаньні і законы, якія я даю вам сёньня.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="12">
				<verse number="1">Такія вось прыказаньні і законы, якія вы павінны спаўняць у зямлі, якую ГОСПАД, Бог бацькоў вашых, дасьць вам, каб валодалі ёю ў-ва ўсе дні жыцьця вашага на зямлі.</verse>
				<verse number="2">Зьнішчыце ўсе месцы, дзе народы, якія вы пазбавіце спадчыны, служылі багам сваім на горах, на ўзгорках і пад кожным зялёным дрэвам.</verse>
				<verse number="3">Разваліце ахвярнiкi іхнія, пабіце слупы іхнія, агнём спаліце гаі іхнія, і паразьбівайце ідалаў іхніх, і сатрыце імёны іхнія з гэтага месца.</verse>
				<verse number="4">Не рабіце так ГОСПАДУ, Богу вашаму,</verse>
				<verse number="5">але прыходзьце на месца, якое Сам ГОСПАД, Бог ваш, выбярэ з усіх пакаленьняў вашых, каб там памясьціць імя Сваё і ў ім жыць,</verse>
				<verse number="6">і ў гэтым месцы складайце цэласпаленьні, ахвяры крывавыя, дзесяціны i дары рук вашых, і тое, што шлюбавалі, і дабраахвотныя ахвяры вашыя, і першародных валоў і авечак.</verse>
				<verse number="7">Там, перад абліччам ГОСПАДА, Бога вашага, ешце вы і сем’і вашыя і весяліцеся з усяго, што зрабілі рукі вашыя, у чым дабраславіў вам ГОСПАД, Бог ваш.</verse>
				<verse number="8">Ня будзеце там рабіць таго, што мы тут робім сёньня, кожны, што яму здаецца добрым,</verse>
				<verse number="9">бо вы яшчэ не прыйшлі ў месца супакою і да ўласнасьці, якую дае вам ГОСПАД, Бог ваш.</verse>
				<verse number="10">Калі вы пяройдзеце Ярдан і абжывіцёся ў зямлі, якую дае вам ГОСПАД, Бог ваш, каб жылі ў супакоі ад ўсіх ворагаў навокал ды жылі без ніякага страху,</verse>
				<verse number="11">тады ў месцы, якое выбраў ГОСПАД, Бог ваш, каб у ім было імя Ягонае, туды прыносьце ўсё, што я вам сёньня загадваю: цэласпаленьні, ахвяры крывавыя, дзесяціны, дары рук вашых і тое, што шлюбавалі вы для ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="12">Там перад ГОСПАДАМ, Богам вашым, цешцеся вы, і сыны вашыя, і дочкі вашыя, слугі і служкі вашыя, а таксама лявіт, які у брамах вашых, бо ня мае ён часткі, ані спадчыны паміж вамі.</verse>
				<verse number="13">Сьцеражыцеся, каб не складаць ахвяраў сваіх цэлапальных на кожным месцы, якое ўбачыш,</verse>
				<verse number="14">але на тое месца, якое выбярэ ГОСПАД у адным з пакаленьняў тваіх, занясеш усё, што я табе загадваю.</verse>
				<verse number="15">Аднак калі захочаш есьці, забі жывёлу і еш мяса яе ў кожным з гарадоў тваіх па дабраславенству ГОСПАДА, Бога твайго; чысты і нячысты можа есьці яго, як сарну і аленя,</verse>
				<verse number="16">за выняткам крыві, якую выльеш на зямлю, як ваду.</verse>
				<verse number="17">Ня можаш есьці ў гарадах тваіх дзесяціны са збожжа твайго, віна і алівы тваёй, першародных жывёлаў у статку, ані ўсяго таго, што шлюбаваў ГОСПАДУ, Богу твайму, ані ахвяраў дабраахвотных, ані дароў з рукі тваёй.</verse>
				<verse number="18">Але будзеш есьці іх перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго, ў месцы, якое выбярэ ГОСПАД, Бог твой, ты і сын твой, і дачка твая, слуга і служка твая, таксама лявіт, якi ў брамах тваіх; і будзеш цешыцца перад ГОСПАДАМ, Богам тваім, з усяго, да чаго прылажыў руку тваю.</verse>
				<verse number="19">Уважай, каб не пакідаў ты лявіта ўвесь час, калі будзеш жыць у зямлі тваёй.</verse>
				<verse number="20">Калі пашырыць ГОСПАД, Бог твой, межы твае, як сказаў Ён табе, і ты захочаш есьці мяса, якога жадае душа твая, тады еш мяса паводле прагненьня душы тваёй.</verse>
				<verse number="21">Калі б месца, якое выбраў ГОСПАД, Бог твой, каб там памясьціць імя Сваё, будзе далёка ад цябе, то забі з жывёлы і статку, якія даў табе ГОСПАД, як загадаў я табе, і спажывай у брамах тваіх паводле жаданьня душы тваёй.</verse>
				<verse number="22">Як ясьцё сарну і аленя, так іх еш; як чысты, так і нячысты нароўні могуць гэта спажываць.</verse>
				<verse number="23">Адно толькі высьцерагайся спажываць крыві; бо кроў ёсьць душа іхняя, і таму не павінен ты есьці душу разам з мясам.</verse>
				<verse number="24">Не спажывай яе, але вылі на зямлю, як ваду.</verse>
				<verse number="25">Не спажывай яе, каб добра табе было і дзецям тваім пасьля цябе, калі будзеш рабіць тое, што падабаецца ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="26">Але тое, што пасьвяціў ты і шлюбаваў ГОСПАДУ, вазьмі і занясі на тое месца, якое выбраў ГОСПАД, каб клікалі там імя Ягонае,</verse>
				<verse number="27">і ахвяруеш цэласпаленьні твае, мяса і кроў, на ахвярнiку ГОСПАДА, Бога твайго; кроў ахвяраў выльеш на ахвярнiку, а мяса сам зьясі.</verse>
				<verse number="28">Уважліва слухай і выконвай ўсё, што я загадваю табе, каб добра табе было і дзецям тваім пасьля цябе на вякі, калі споўніш, што добрае і што мілае перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго.</verse>
				<verse number="29">Калі ГОСПАД, Бог твой, выганіць перад табою народы, да якіх ты ідзеш, каб завалодаць імі, і ты завалодаеш імі, і абжывешся на зямлі іхняй,</verse>
				<verse number="30">сьцеражыся, каб не пайсьці ў іх сьляды, калі яны будуць выгубленыя, і не шукаць багоў іхніх, кажучы: “Як служылі гэтыя народы багам сваім, так і я буду ім служыць”.</verse>
				<verse number="31">Не рабі гэтак ГОСПАДУ, Богу твайму, бо ўсё, чым брыдзіцца ГОСПАД і што ненавідзіць, яны багам сваім рабілі, нават сыноў сваіх і дачок у агні палілі для багоў сваіх.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="13">
				<verse number="1">Што я загадваю вам, тое захоўвайце і рабеце, нічога не дадаючы і не адымаючы.</verse>
				<verse number="2">Калі паўстане сярод цябе прарок або выясьніцель сноў і пакажа табе знак або цуд,</verse>
				<verse number="3">і споўніцца той цуд, што ён прадказаў, i скажа табе снавідзец: “Пойдзем за іншымі багамі, якіх ты ня ведаеш, і будзем ім служыць”,</verse>
				<verse number="4">то ня слухай словаў такога прарока або выясьніцеля, бо выспрабоўвае вас ГОСПАД, Бог ваш, каб даведацца, ці любіш ты Яго ўсім сэрцам тваім і ўсёй душой тваёй, ці не.</verse>
				<verse number="5">За ГОСПАДАМ, Богам вашым, ідзіце і Яго бойцеся, і загады Ягоныя спаўняйце, i слухайцеся голасу Ягонага, Яму служыце і да Яго туліцеся.</verse>
				<verse number="6">Прарок жа той або выясьніцель няхай будзе забіты, бо гаварыў, каб адвярнуць вас ад ГОСПАДА, Бога вашага, Які вывеў вас з зямлі Эгіпецкай і вызваліў цябе з дому няволі, каб зьвесьці цябе з таго шляху, які табе загадаў ГОСПАД, Бог твой; дык выкарані зло з асяродзьдзя твайго.</verse>
				<verse number="7">Калі б хацеў угаварыць цябе брат твой, сын маці тваёй, або сын твой, або дачка, або жонка, якая туліцца да цябе, або сябра, якога любіш, як душу сваю, таемна кажучы: “Хадзем і будзем служыць багам чужым”, якіх ані ты ня ведаеш, ані бацькі твае,</verse>
				<verse number="8">багам тых народаў, якія вакол цябе, блізкіх ці далёкіх ад цябе ад аднаго канца зямлі да другога,</verse>
				<verse number="9">ня слухай яго і не згаджайся з ім, і не глядзі на яго з літасьцю, ня мей міласэрнасьці, і не хавай злачынства ягонага,</verse>
				<verse number="10">але забі яго; ты першы падымі руку, каб забіць яго, а потым увесь народ.</verse>
				<verse number="11">Укамянуй яго на сьмерць, бо ён хацеў адцягнуць цябе ад ГОСПАДА, Бога твайго, Які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай, з дому няволі.</verse>
				<verse number="12">І ўвесь Ізраіль, чуючы гэта, спалохаецца і перастане рабіць гэтую ліхоту ў асяродзьдзі сваім.</verse>
				<verse number="13">Калі пачуеш у адным з гарадоў тваіх, якія ГОСПАД, Бог твой, дае табе на пражываньне, як нехта кажа,</verse>
				<verse number="14">што выйшлі з асяродзьдзя твайго сыны Бэліяла, якія адварочваюць жыхароў горада свайго, кажучы: “Хадзем і будзем служыць чужым багам, якіх ты ня ведаеш”, —</verse>
				<verse number="15">то распытай пільна і старанна, і правер праўдзівасьць справы, і калі даведаешся, што праўду гавораць і што такую брыдоту робяць у асяродзьдзі тваім,</verse>
				<verse number="16">то жыхароў гораду гэтага выбі мячом і аддай клятве яго і усё, што ў ім, разам з жывёлаю.</verse>
				<verse number="17">Усю ж здабычу з яго зьбяры на сярэдзіну плошчы гораду і спалі горад разам са здабычаю на цэласпаленьне ГОСПАДУ, Богу твайму, і застанецца ён у руінах, і не адбудуецца болей.</verse>
				<verse number="18">І няхай не прыліпне да рукі тваёй нічога з заклятага, каб ГОСПАД адвярнуў ярасьць гневу Свайго, і зьлітаваўся над табой, і памножыў цябе, як Ён прысягнуў бацькам тваім,</verse>
				<verse number="19">калі будзеш слухаць голас ГОСПАДА, Бога твайго, спаўняючы ўсе загады Ягоныя, якія я даю табе сёньня, каб рабіць тое, што падабаецца ГОСПАДУ, Богу твайму.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="14">
				<verse number="1">Вы — дзеці ГОСПАДА, Бога вашага; ня будзеце рабіць нарэзы на скуры, выстрыгаць валасоў над вачыма вашымі па памёршых,</verse>
				<verse number="2">бо ты — народ сьвяты для ГОСПАДА, Бога твайго, цябе Ён выбраў, каб стаўся ты асабліваю ўласнасьцю Ягонай спасярод усіх народаў на зямлі.</verse>
				<verse number="3">Ня еш нічога паганага.</verse>
				<verse number="4">Вось зьвяры, якія вы можаце есьці: вол, баран, каза,</verse>
				<verse number="5">алень, сарна, буйвал, лань, казуля, антылёпа, горны казёл.</verse>
				<verse number="6">Можаце есьці кожную жывёлу, якая мае разьдзеленыя капыты і на абодвух капытах глыбокі разрэз, і тую жывёлу, якая жуе жвайку, можаце есьці.</verse>
				<verse number="7">Але некаторых, якія жуюць жвайку і маюць разьдзеленыя капыты з глыбокім разрэзам, такіх як вярблюд, заяц і тушканчык, ня ешьце, таму што хоць яны жуюць жвайку, але капыты ў іх не разьдзелены, яны для вас нячыстыя.</verse>
				<verse number="8">Сьвіньня таксама, хоць капыты ў яе разьдзеленыя, але не жуе жвайку, будзе для вас нячыстай; мяса яе ня ешьце і падліны не датыкайцеся.</verse>
				<verse number="9">З усіх жывёлаў, якія ў вадзе, ешьце ўсіх, якія маюць плаўнікі і луску.</verse>
				<verse number="10">А тых, што без плаўніка і лускі, ня ешьце, бо яны для вас нячыстыя.</verse>
				<verse number="11">Усе чыстыя птушкі — ешьце.</verse>
				<verse number="12">Спасярод птушак ня будзеце есьці: арла, грыфа і марскога арла,</verse>
				<verse number="13">каршука і сокала паводле роду іх,</verse>
				<verse number="14">і ўсякага крука паводле роду яго,</verse>
				<verse number="15">страуса, саву, чайкі і ястраба з гатункамі яго,</verse>
				<verse number="16">пугача, ібіса і лебедзя,</verse>
				<verse number="17">і пэлікана, і сіпа, і рыбалова,</verse>
				<verse number="18">чаплі і бусла з гатункамі яго, і ўдода, і кажана.</verse>
				<verse number="19">Кожная жужла крылатая для вас нячыстая, ня будзеце яе есьці.</verse>
				<verse number="20">Усякія птушкі чыстыя можаце есьці.</verse>
				<verse number="21">Ня будзеце есьці ніякай падліны. Дасі яе чужынцу, які здарыцца ў мясцовасьці тваёй, або прадасі чужому, бо ты — народ сьвяты для ГОСПАДА, Бога твайго. Не вары казьляняці ў малацэ маці ягонай.</verse>
				<verse number="22">Выдзяляй дзясятую частку з усіх пладоў насеньня, з таго, што зямля штогод родзіць,</verse>
				<verse number="23">і еш перад ГОСПАДАМ, Богам тваім, на тым месцы, якое Ён выбярэ, каб было там імя Ягонае, дзесяціну збожжа твайго, і віна, і алівы, і першароднай жывёлы, і авечак тваіх, каб навучыўся ты ў-ва ўсе дні баяцца ГОСПАДА, Бога твайго.</verse>
				<verse number="24">Калі ж далёкай будзе дарога твая і ня зможаш гэта прынесьці на месца, якое выбярэ ГОСПАД, Бог твой, каб там было імя Ягонае, і калі ГОСПАД, Бог твой, дабраславіў цябе,</verse>
				<verse number="25">то памяняй гэта на срэбра, і вазьмі срэбра ў руку тваю, і ідзі на месца, якое выбярэ ГОСПАД, Бог твой,</verse>
				<verse number="26">і купляй там за гэта срэбра ўсё, чаго жадае душа твая, ці з жывёлы, ці з авечак, таксама віно і сікеру, ды ўсё, чаго жадае душа твая; і будзеш есьці там перад ГОСПАДАМ, Богам тваім, і будзеш весяліцца ты і ўся сям’я твая.</verse>
				<verse number="27">І не пакідай лявіта, які ў брамах тваіх, бо ён ня мае часткі ані спадчыны з табою.</verse>
				<verse number="28">Пад канец трэйцяга году адлажы ўсе дзесяціны з пладоў трэйцяга году і пакінь у сьценах жытла твайго.</verse>
				<verse number="29">І прыйдзе лявіт, бо ён ня мае часткі і спадчыны з табой, прыйдзе чужынец, сірата або ўдава, якія знаходзяцца ў брамах тваіх, і будуць яны есьці і наядуцца, каб дабраславіў цябе ГОСПАД, Бог твой, у кожнай працы рукі тваёй, якую будзеш рабіць.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="15">
				<verse number="1">У канцы сёмага году даруй даўгі.</verse>
				<verse number="2">Дараваньне даўгоў палягае на тым, што кожны пазыкадавец, які пазычыў бліжняму або брату свайму, даруе пазычальніку і ня будзе вымагаць звароту ад бліжняга або брата свайго, бо абвешчаны год дараваньня на ўшанаваньне ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="3">Ад чужога можаш вымагаць звароту доўга, але што будзе ў брата твайго, няхай даруе рука твая.</verse>
				<verse number="4">Жабрака не павінна быць у цябе, бо ГОСПАД, Бог твой, будзе дабраслаўляць цябе ў зямлі, якую дасьць на ўласнасьць, каб ты ўзяў яе ў спадчыну,</verse>
				<verse number="5">калі толькі будзеш слухаць голас ГОСПАДА, Бога твайго, і выконваць кожны загад гэты, якія сёньня я загадваю табе.</verse>
				<verse number="6">Бо ГОСПАД, Бог твой, будзе дабраслаўляць цябе, як абяцаў табе. Будзеш пазычаць многім народам, а сам ня будзеш браць пазыкі; будзеш валадарыць над многімі народамі, а над табою ніхто ня будзе панаваць.</verse>
				<verse number="7">Калі адзін з братоў тваіх, які жыве ў адным з гарадоў тваіх, у зямлі, якую дасьць табе ГОСПАД, Бог твой, дайшоў да ўбогасьці, не зацьвярдзі сэрца твайго адносна яго і не сашчамі рукі тваёй перад убогім братам тваім,</verse>
				<verse number="8">але адкрый яму руку тваю і шчодра дай яму пазыку, на колькі яму будзе патрэбная.</verse>
				<verse number="9">Сьцеражыся, каб не зьявілася ў сэрцы тваім нягодная думка: “Блізка сёмы год, год дараваньня”, каб ліхім вокам не глядзеў ты на ўбогага брата твайго і ня даў яму дапамогі, бо ён будзе клікаць ГОСПАДА супраць цябе, і ты абцяжарышся грэхам.</verse>
				<verse number="10">Але дай яму, колькі ён просіць, і няхай не сумуе сэрца тваё, што даеш, бо за гэта будзе дабраслаўляць цябе ГОСПАД, Бог твой, у кожнай справе і ў кожнай працы рук тваіх.</verse>
				<verse number="11">Будуць убогія ў зямлі пражываньня твайго, дзеля таго я загадваю табе: “Адкрывай руку тваю тпму, хто ў патрэбе, і ўбогаму, які жыве з табою на зямлі”.</verse>
				<verse number="12">Калі табе будзе прададзены брат твой, Гебрай або Гебрайка, няхай будзе нявольнікам шэсьць гадоў. У сёмы год выпусьціш яго вольным ад сябе.</verse>
				<verse number="13">Вызваляючы, не дасі яму адыйсьці з пустымі рукамі.</verse>
				<verse number="14">Падаруеш яму штосьці з жывёлы тваёй, току твайго і тоўчні тваёй, якімі дабраславіў цябе ГОСПАД, Бог твой.</verse>
				<verse number="15">Прыпомні сабе, што і ты сам быў нявольнікам у зямлі Эгіпецкай, і вызваліў цябе ГОСПАД, Бог твой; таму вось я цяпер загадваю табе гэта.</verse>
				<verse number="16">А ён можа скажа: “Я не хачу адыходзіць, таму што люблю цябе і дом твой”, бо добра яму ў цябе.</verse>
				<verse number="17">Тады возьмеш шыла і праколеш вуха яму пры дзьвярах дому твайго, і будзе ён табе служыць заўсёды. Падобна зробіш і з нявольніцай.</verse>
				<verse number="18">Няхай ня будзе табе прыкрым у вачах тваіх, што пускаеш яго свабодна ад цябе, бо служачы табе шэсьць гадоў, ён зарабіў табе падвойную плату найміта, а ГОСПАД, Бог твой, будзе дабраслаўляць цябе ў-ва ўсім, што робіш.</verse>
				<verse number="19">Першародныя мужчынскага роду, якія родзяцца ў жывёлы і авечак тваіх, маеш пасьвяціць ГОСПАДУ, Богу твайму, ня будзеш карыстацца ў працы першародным валом тваім і не стрыжы першароднага з авечак.</verse>
				<verse number="20">Штогод перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго, у месцы, якое выбярэ сабе ГОСПАД, Бог твой, будзеш спажываць іх ты і сям’я твая.</verse>
				<verse number="21">Калі б мела яно якую загану, будзе сьляпое, кульгавае або з іншым якім недахопам, ня зложыш такога ў ахвяру ГОСПАДУ, Богу твайму,</verse>
				<verse number="22">а ў брамах тваіх спажывеш іх. Чысты і нячысты чалавек можа есьці яго, як сарну або аленя.</verse>
				<verse number="23">Толькі крыві іхняй ня еш, але, як ваду, вылі на зямлю.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="16">
				<verse number="1">Захоўвай месяц Авіў і сьвяткаваньне Пасхі на ўшанаваньне ГОСПАДА, Бога твайго, бо ў гэтым месяцы Авіў вывеў цябе ГОСПАД, Бог твой, з Эгіпту ноччу.</verse>
				<verse number="2">Складзеш ахвяру пасхальную ГОСПАДУ, Богу твайму, з авечак і цялят у месцы, якое Сам ГОСПАД, Бог твой, выбярэ, каб было там імя Яго.</verse>
				<verse number="3">Ня еш з ёю хлеба квашанага. Сем дзён будзеш есьці з гэтымі ахвярамі праснакі, хлеб бедаваньня, бо пасьпешна выйшаў ты з зямлі Эгіпецкай, каб ты памятаў пра дзень выхаду з зямлі Эгіпецкай усе дні жыцьця свайго.</verse>
				<verse number="4">Не павінна быць у цябе нічога кваснага ў-ва ўсіх межах тваіх на працягу сямі дзён; з мяса, якое будзе складзена ў ахвяру вечарам, у першы дзень, нічога няхай не застанецца праз ноч да раніцы.</verse>
				<verse number="5">Ня можаш ты складаць ахвяру Пасхі ў якім-колечы з гарадоў тваіх, якія дасьць табе ГОСПАД, Бог твой,</verse>
				<verse number="6">але толькі ў тым месцы, якое выбярэ ГОСПАД, Бог твой, каб было там імя Ягонае, складзеш ахвяру Пасхі вечарам пры захадзе сонца ў той самы час, калі выйшаў ты з Эгіпту.</verse>
				<verse number="7">Сьпячы і зьеш на тым месцы, якое выбярэ ГОСПАД, Бог твой; на раніцы ўстанеш і вернешся ў намёты свае.</verse>
				<verse number="8">Шэсьць дзён будзеш есьці праснакі, а на сёмы дзень будзе ўрачысты сход на ўшанаваньне ГОСПАДА, Бога твайго, не працуй [у гэты дзень].</verse>
				<verse number="9">Адлічыш сабе сем тыдняў ад таго дня, у якім серп пачне жаць збожжа,</verse>
				<verse number="10">і будзеш сьвяткаваць сьвята Тыдняў на ўшанаваньне ГОСПАДА, Бога твайго, з ахвярай паводле шчодрасьці рукі тваёй, складзенай згодна з тым, як дабраславіў цябе ГОСПАД, Бог твой.</verse>
				<verse number="11">Весяліся перад ГОСПАДАМ, Богам тваім, і ты, і сын твой, і дачка твая, i слуга твой, і служка твая, і лявіт, які ў вас, i прыбылец, і сірата, і ўдава, якая з табой у месцы, якое выбярэ ГОСПАД, Бог твой, каб там было імя Ягонае.</verse>
				<verse number="12">І нагадаеш сабе, што ты быў нявольнікам у Эгіпце, таму будзеш захоўваць і рабіць тое, што загадана табе.</verse>
				<verse number="13">Будзеш сьвяткаваць сьвята Намётаў сем дзён пасьля збору пладоў з току твайго і тоўчні тваёй.</verse>
				<verse number="14">У гэта сьвята будзеш банкетаваць ты, і сын твой, і дачка твая, слуга твой і служка твая, таксама лявіт, чужынец, сірата і ўдава, якія жывуць у брамах тваіх.</verse>
				<verse number="15">Сем дзён будзеш сьвяткаваць сьвяты ГОСПАДУ, Богу твайму, у месцы, якое выбярэ Сам ГОСПАД; бо дабраслаўляць цябе будзе ГОСПАД, Бог твой, у-ва ўсіх пладах тваіх і ва ўсякай працы рук тваіх, і будзеш поўны радасьці.</verse>
				<verse number="16">Тры разы ў год няхай пакажацца кожны мужчына перад аблічча ГОСПАДА, Бога твайго, у месцы, якое Ён выбярэ Сабе: на сьвята Праснакоў, на сьвята Тыдняў і на сьвята Намётаў. І ніхто няхай не прыходзіць да ГОСПАДА з пустымі рукамі.</verse>
				<verse number="17">І кожны няхай ахвяруе паводле таго, што будзе мець, паводле дабраславенства ГОСПАДА, Бога твайго, якое Ён дасьць табе.</verse>
				<verse number="18">У-ва ўсіх гарадах тваіх, якія дасьць табе ГОСПАД, Бог твой, паставіш судзьдзяў і загадчыкаў працы на ўсе пакаленьні, каб судзілі людзей судом справядлівым.</verse>
				<verse number="19">Не крыві закону. Не глядзі на асобу і на падарункі, якія засьляпляюць вочы мудрым і перакручваюць справы справядлівых.</verse>
				<verse number="20">Да справядлівасьці імкніся, каб ты жыў і атрымаў зямлю, якую дасьць табе ГОСПАД, Бог твой.</verse>
				<verse number="21">Не садзі сабе гаёў з якіх-колечы дрэваў каля ахвярнiка ГОСПАДА, Бога твайго, які збудуеш сабе.</verse>
				<verse number="22">Ня стаў сабе слупы, бо гэта ненавідзіць ГОСПАД, Бог твой.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="17">
				<verse number="1">Не складай у ахвяру ГОСПАДУ, Богу твайму, авечку і вала, калі б мелі загану або які-колечы недахоп, бо брыдзіцца гэтым ГОСПАД, Бог твой.</verse>
				<verse number="2">Калі знойдзецца ў асяродзьдзі тваім, у адным з гарадоў тваіх, якія дасьць табе ГОСПАД, Бог твой, мужчына або жанчына, якія зробяць тое, што ліхім будзе перад ГОСПАДАМ, Богам тваім, і парушаць запавет Ягоны,</verse>
				<verse number="3">і пойдуць служыць багам чужым і пакланяцца ім ці сонцу, ці месяцу, ці ўсяму войску нябеснаму, што я забараніў табе,</verse>
				<verse number="4">і пра гэта паведамяць табе, ты выслухаеш і старанна дасьледуеш справу, і калі акажацца праўдаю, што такой брыдоты дапусьціліся ў Ізраілі,</verse>
				<verse number="5">завядзеш таго мужчыну або жанчыну, якія дапусьціліся гэтай агіднай рэчы ў Ізраілі, да брамы гораду твайго і ўкамянуеш.</verse>
				<verse number="6">Паводле словаў двух або трох сьведкаў асудзіцца вінаваты на сьмерць; нельга асуджаць паводле словаў аднаго сьведкі.</verse>
				<verse number="7">Рука сьведкаў будзе першай, каб забіць асуджанага, а потым рука ўсяго народу, каб вынішчыць зло з асяродзьдзя твайго.</verse>
				<verse number="8">Калі па якой справе цяжка будзе табе вырашыць паміж крывёй і крывёй, паміж спрэчкай і спрэчкай, паміж бойкай і бойкай, і будуць нязгодныя рашэньні ў брамах тваіх, то ўстань і пайдзі на месца, якое выбярэ ГОСПАД, Бог твой,</verse>
				<verse number="9">і прыйдзі да сьвятароў лявітаў і да судзьдзі, які будзе ў гэтыя дні чыніць суд, і спытайся ў іх, і яны скажуць табе, як прысудзіць.</verse>
				<verse number="10">І зрабі, як яны скажуць табе ў месцы, якое выбраў ГОСПАД, і пільнуйся выканаць усё так, як яны навучаць цябе,</verse>
				<verse number="11">паводле загаду, які яны загадаюць, і паводле рашэньня, якое табе скажуць. Не адхіляйся ані на права, ані на лева.</verse>
				<verse number="12">Хто з пыхлівасьці не хацеў бы паслухаць волі сьвятара, які ў той час спаўняе службу ГОСПАДУ, Богу твайму, або рашэньне судзьдзі, будзе пакараны сьмерцю той чалавек, каб вынішчыць зло з Ізраіля.</verse>
				<verse number="13">А ўвесь народ, чуючы гэта, будзе баяцца і ўжо болей ня будзе пыхлівы.</verse>
				<verse number="14">Калі ты прыйдзеш у зямлю, якую дасьць табе ГОСПАД, Бог твой, і завалодаеш ёю, і абжывешся на ёй, і скажаш: “Пастаўлю я над сабою валадара, як маюць усе народы, якія навакол нас”,</verse>
				<verse number="15">таго толькі паставіш над сабой валадаром, каго ГОСПАД, Бог твой, выбярэ спасярод братоў тваіх, ня можа быць валадаром над табой іншаземец, які ня ёсьць братам тваім.</verse>
				<verse number="16">Толькі няхай не набывае ён сабе шмат коней і не вяртае народ у Эгіпет, каб мець шмат коней, бо ГОСПАД сказаў вам: “Ніколі больш гэтаю дарогаю ня вернецеся”.</verse>
				<verse number="17">Няхай ня будзе мець ён шмат жонак, каб не адвярнулася сэрца ягонае, і не зьбірае лішне срэбра і золата.</verse>
				<verse number="18">Калі сядзе ён на пасадзе валадарскім, няхай перапіша сабе на скрутку сьпіс гэтага Закону з кнігі, якая ў сьвятароў лявітаў,</verse>
				<verse number="19">і мае яго пры сабе, і чытае яго ўсе дні жыцьця свайго, каб навучыўся баяцца ГОСПАДА, Бога свайго, і захоўваць словы Закону гэтага і прыказаньні гэтыя, каб выконваць іх,</verse>
				<verse number="20">каб не вывышшалася сэрца ягонае над братамі ягонымі, і каб не адхіляўся ён ад загадаў ані ў права, ані ў лева, каб доўга валадарыў сам і дзеці ягоныя ў Ізраілі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="18">
				<verse number="1">Сьвятары лявіты, усё пакаленьне Левія, ня будуць мець часткі ані спадчыны ў Ізраілі. Будуць харчавацца з ахвяраў, паленых на ўшанаваньне ГОСПАДА і спадчыны Ягонай.</verse>
				<verse number="2">Не атрымаюць яны спадчыны сярод братоў сваіх, бо ГОСПАД — спадчына іхняя, як Ён гэта сказаў ім.</verse>
				<verse number="3">Вось што належыць сьвятару з таго, што народ складае ў ахвяру: тыя, хто складаюць у ахвяру вала або авечку, даюць сьвятару лапатку, пашчэмку і страўнік.</verse>
				<verse number="4">Аддаюць яму пяршыны збожжа свайго, віна, алею і пяршыны воўны ад стрыжкі авечак.</verse>
				<verse number="5">Бо іх выбраў ГОСПАД, Бог твой, з усіх пакаленьняў тваіх, каб яны былі перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго, служылі і дабраслаўлялі ў імя ГОСПАДА, яны і сыны іхнія ў-ва ўсе дні.</verse>
				<verse number="6">Калі лявіт, якi жыве ў адным з гарадоў усяго Ізраіля, захоча калі-небудзь пайсьці паводле жаданьня душы сваёй у месца, выбранае ГОСПАДАМ,</verse>
				<verse number="7">і будзе служыць у імя ГОСПАДА, Бога свайго, як усе браты ягоныя лявіты, якія там на службе перад ГОСПАДАМ,</verse>
				<verse number="8">няхай атрымлівае для пражываньня свайго частку, роўную з іншымі, незалежна ад прыбытку з продажу свайго бацькоўскага дому.</verse>
				<verse number="9">Калі ты ўвойдзеш у зямлю, якую дае табе ГОСПАД, Бог твой, сьцеражыся, каб не захацеў ты насьледаваць брыдотаў гэтых народаў.</verse>
				<verse number="10">Няхай ня знойдзецца ў цябе той, хто б сына свайго або дачку праводзіў праз агонь, або займаўся варажбой ці чарадзействам,</verse>
				<verse number="11">ці займаўся закляцьцямі, пытаўся ў духаў або выклікаў памёршых.</verse>
				<verse number="12">Агідны перад ГОСПАДАМ кожны, хто гэтак робіць. Дзеля гэтых брыдотаў выганяе іх ГОСПАД ад аблічча твайго.</verse>
				<verse number="13">Верным будзь і беззаганным перад ГОСПАДАМ, Богам тваім.</verse>
				<verse number="14">Тыя вось народы, у зямлю якіх ты ўваходзіш, слухаюць варажбітоў і выклікальнікаў духаў; гэтага не дазваляе табе ГОСПАД, Бог твой.</verse>
				<verse number="15">Прарока як мяне ўзьніме табе з народу твайго і з братоў тваіх ГОСПАД, Бог твой; Яго слухайце.</verse>
				<verse number="16">Прасіў ты пра гэта ў ГОСПАДА, Бога твайго, на Харэве, у дзень зграмаджэньня, калі ты казаў: “Не магу болей слухаць голас ГОСПАДА, Бога майго, і глядзець болей на агонь гэты вялікі, каб не памерці”.</verse>
				<verse number="17">І сказаў мне ГОСПАД: “Слушна тое, што яны сказалі табе.</verse>
				<verse number="18">Я пастаўлю ім спаміж братоў іхніх Прарока, падобнага табе, i ўкладу словы Мае ў вусны Ягоныя, Ён скажа ім усё, што Я загадаю Яму.</verse>
				<verse number="19">Хто ж словаў Маіх, якія будзе абвяшчаць Прарок той у імя Маё не захоча слухаць, Я пакараю таго.</verse>
				<verse number="20">А прарок, які адважыцца гаварыць у імя Маё таго, чаго Я не загадаў, або ў імя чужых багоў, такі прарок павінен памерці”.</verse>
				<verse number="21">А калі ты падумаеш у сэрцы тваім: “Як я магу пазнаць словы, якія ГОСПАД не гаварыў?”</verse>
				<verse number="22">Гэтакі будзеш мець знак: калі прарок прадказаў у імя ГОСПАДА, а ня споўнілася, значыцца ГОСПАД гэтага не казаў, але ў пыхлівасьці сваёй гэта сам прарок прыдумаў, таму ня бойся яго.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="19">
				<verse number="1">Калі ГОСПАД, Бог твой, зьнішчыць народы, зямлю якіх дае табе, і завалодаеш ёю і абжывешся ў гарадах і дамах іхніх,</verse>
				<verse number="2">тады выдзелі сабе тры гарады з усёй зямлі, якую дасьць табе ГОСПАД, Бог твой, на ўласнасьць,</verse>
				<verse number="3">і прыгатуй дарогу старанна; і падзялі на тры роўныя часткі ўсю зямлю сваю, каб забойца знайшоў там прыбежышча.</verse>
				<verse number="4">Такі закон забойцы-ўцекача, жыцьцё якога мае быць захаванае: калі ён забіў бліжняга без намеру і калі супраць яго ані ўчора, ані раней ня меў нянавісьці, і гэта будзе даведзена,</verse>
				<verse number="5">калі пайшоў хто з бліжнім сваім у лес сьсякаць дрэвы і, схапіўшы сякеру, размахнулася рука ягоная з сякерай, каб сьсекчы дрэва, і саскочыла жалеза з тапарышча і ўдарыла бліжняга, такі можа схавацца ў адным з гарадоў гэтых, каб ратаваць жыцьцё,</verse>
				<verse number="6">каб мсьціўца за кроў у гарачнасьці сэрца свайго не пагнаўся за забойцам і не дагнаў яго, калі дарога далёкая, і не забіў яго, бо ён ня вінен сьмерці, бо ня меў нянавісьці да забітага ані ўчора, ані трэцяга дня.</verse>
				<verse number="7">Таму я загадваю табе: выдзялі сабе тры гарады.</verse>
				<verse number="8">Калі ГОСПАД, Бог твой, пашырыць межы твае, як гэта запрысяг бацькам тваім, i аддасьць табе ўсю зямлю, якую запрысяг даць бацькам тваім,</verse>
				<verse number="9">калі ты будзеш пільна выконваць закон гэты, які я табе сёньня прадстаўляю, любіць ГОСПАДА, Бога свайго, і хадзіць шляхамі Ягонымі ўсе дні, тады дадасі да гэтых гарадоў яшчэ тры далейшыя гарады,</verse>
				<verse number="10">каб не праліваць нявіннай крыві ў зямлі гэтай, якую дасьць табе ГОСПАД, Бог твой, на ўласнасьць, каб не было на табе віны крыві.</verse>
				<verse number="11">Калі аднак чалавек з нянавісьці да бліжняга свайго цікаваў на яго, паўстаў супраць яго, і забіў яго, і уцячэ ў адзін з гэтых гарадоў,</verse>
				<verse number="12">то старшыні гораду гэтага пашлюць па яго, забяруць яго адтуль і аддадуць у рукі мсьціўца за кроў, і ён памрэ.</verse>
				<verse number="13">Няхай не пашкадуе яго вока тваё, і ты змыеш нявінную кроў з Ізраіля, каб добра табе было.</verse>
				<verse number="14">Не парушай мяжы бліжняга твайго, якую вызначылі папярэднікі твае ў частцы тваёй, атрыманай у зямлі, якую дасьць табе на ўласнасьць ГОСПАД, Бог твой.</verse>
				<verse number="15">Не дастаткова слова аднаго сьведкі супраць каго-небудзь у якой-колечы віне, і ў якім-колечы праступку, і ў якім-колечы граху, якім ён саграшыў, але паводле словаў двух або трох сьведкаў выносіцца рашэньне.</verse>
				<verse number="16">Калі выступіць сьведка фальшыва супраць якога чалавека, вінавацячы яго ў злачынстве,</verse>
				<verse number="17">няхай стануць абодва чалавекі, што маюць спрэчку, перад ГОСПАДАМ, перад сьвятарамі і судзьдзямі, якія будуць у тыя дні.</verse>
				<verse number="18">Судзьдзі павінны пільна праверыць, і калі сьведка той — сьведка фальшывы і фальшыва гаварыў на брата свайго,</verse>
				<verse number="19">то зрабіце яму тое, што ён меў намер зрабіць брату свайму, і так вынішчы зло з асяродзьдзя свайго.</verse>
				<verse number="20">А другія, пачуўшы, будуць баяцца і ніколі больш у асяродзьдзі тваім такіх рэчаў не адважацца рабіць.</verse>
				<verse number="21">Не шкадуй такога, але душу за душу, вока за вока, зуб за зуб, руку за руку, нагу за нагу запатрабуеш.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="20">
				<verse number="1">Калі выйдзеш на вайну супраць ворагаў тваіх і ўбачыш, што там і коней, і калясьніцаў, і людзей болей, чым у цябе, ня бойся іх, бо з табой ГОСПАД, Бог твой, Які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай.</verse>
				<verse number="2">Перад распачацьцем бою няхай выступіць сьвятар, і прамовіць да народу, і скажа яму:</verse>
				<verse number="3">“Слухай, Ізраіль! Пачынаеце вы сёньня супраць ворагаў вашых бой; няхай не палохаецца сэрца вашае, ня бойцеся, не пужайцеся і не трывожцеся,</verse>
				<verse number="4">бо ГОСПАД, Бог ваш, ідзе з вамі, каб ваяваць за вас з ворагамі вашымі і каб выратаваць вас з небясьпекі”.</verse>
				<verse number="5">Начальнікі няхай аб’явяць народу, кажучы: “Хто з вас пабудаваў новы дом, а яшчэ яго не асьвяціў, няхай ідзе і варочаецца дадому, каб часам не загінуў у баі і хто іншы яго не пасьвяціў.</verse>
				<verse number="6">Хто з вас завёў вінаграднік i не сабраў пладоў ягоных, няхай варочаецца дадому, бо можа загінуць на вайне, і хто іншы будзе зьбіраць плады.</verse>
				<verse number="7">Хто заручыўся з жонкаю, але не перавёў яе яшчэ да сябе, няхай варочаецца дадому, бо можа загінуць на вайне, і хто іншы завядзе яе да сябе”.</verse>
				<verse number="8">Няхай яшчэ начальнікі запытаюцца ў людзей: “Хто баіцца і чыё сэрца дрыжыць, няхай выступіць і ідзе дадому, каб не напалохаў сэрцы братоў сваіх, як сам ён напалоханы”.</verse>
				<verse number="9">Калі начальнікі скажуць усё гэта народу, тады вы павінны паставіць ваенных начальнікаў на чале народу.</verse>
				<verse number="10">Калі ты падыйдзеш пад горад, каб яго зваяваць, перш прапануй яму мір.</verse>
				<verse number="11">Калі ён згодзіцца на мір і адчыніць табе брамы, няхай увесь народ, які ў ім ёсьць, будзе плаціць табе даніну і служыць табе.</verse>
				<verse number="12">А калі ён не захоча быць у міры з табою і пачне супраць цябе вайну, то пачні аблогу яго.</verse>
				<verse number="13">І калі ГОСПАД, Бог твой, аддасьць яго ў рукі твае, выб’еш усіх мужчынаў мячом,</verse>
				<verse number="14">за выключэньнем жанчынаў і дзяцей, жывёлы і ўсяго іншага, што ў ім знаходзіцца. Усю здабычу ягоную возьмеш сабе і будзеш есьці здабычу ворагаў тваіх, якую даў табе ГОСПАД, Бог твой.</verse>
				<verse number="15">Так зрабі з усімі гарадамі, якія ад цябе вельмі далёка, якія ня ёсьць уласнасьцю гэтых народаў.</verse>
				<verse number="16">Толькі ў тых гарадах, якія даюцца табе, не пакінеш нікога жывым,</verse>
				<verse number="17">але выб’еш мячом Хетытаў, Амарэйцаў, Хананейцаў, Пэрэзэяў, Хівеяў і Евусеяў, як загадаў табе ГОСПАД, Бог твой,</verse>
				<verse number="18">каб часам не навучылі яны вас усякім брыдотам, якія рабілі яны багам сваім, і каб вы не грашылі перад ГОСПАДАМ, Богам сваім.</verse>
				<verse number="19">Калі доўгі час будзеш аблягаць горад, каб заваяваць яго, не сьсякай дрэваў ягоных, з якіх можаш жывіцца, плады іхнія можаш есьці, а іх саміх не сьсякай. Ці ж дрэва гэта чалавек, каб яго аблягаць?</verse>
				<verse number="20">Калі ж дрэва не надаецца на ежу, сьсячы яго і пабудуй махіны, пакуль не здабудзеш гораду, які з табой ваюе.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="21">
				<verse number="1">Калі ў зямлі, якую дасьць табе ГОСПАД, Бог твой, будзе знойдзены труп чалавека забітага, і невядомы будзе забойца,</verse>
				<verse number="2">то няхай выйдуць старэйшыя родам і судзьдзі твае, і адмераюць далёкасьць трупа ад гарадоў, якія навакол.</verse>
				<verse number="3">І старшыні гораду, які будзе найбліжэй забітага, возьмуць цялушку, якая яшчэ не працавала і не насіла ярма,</verse>
				<verse number="4">і цялушку гэту прывядуць старшыні да рэчкі, якая не высыхае, і на месца неаранае і неабсеянае, і зломяць ёй карак каля рэчкі.</verse>
				<verse number="5">І прыйдуць сьвятары, сыны Левія, якіх выбраў ГОСПАД, Бог твой, каб служылі Яму і дабраслаўлялі ў імя Ягонае, і паводле слова іхняга павінна вырашацца ўсякая спрэчная справа і справа скалячэньня.</verse>
				<verse number="6">Усе старшыні гораду, які найбліжэй забітага, будуць мыць рукі свае над цялушкай, карак якой зламалі каля рэчкі,</verse>
				<verse number="7">і скажуць яны: “Нашыя рукі ня вылілі гэтае крыві і вочы нашыя ня бачылі нічога.</verse>
				<verse number="8">Міласьцівы будзь да народу Твайго, Ізраіля, які адкупіў Ты, ГОСПАДЗЕ, і не палічы гэтае крыві нявіннай народу Твайму, Ізраілю”. І адпушчана будзе ім гэтая кроў.</verse>
				<verse number="9">Такім чынам змыеш нявінную кроў спаміж сябе i зробіш тое, што ёсьць справядлівым у вачах ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="10">Калі выступіш на вайну супраць ворагаў тваіх, і аддасьць іх ГОСПАД, Бог твой, у рукі твае, і возьмеш палонных,</verse>
				<verse number="11">і ўбачыш між палоннымі жанчыну прыгожую, і закахаешся ў яе, і захочаш ажаніцца з ёю,</verse>
				<verse number="12">то ўвядзеш яе ў дом свой, яна абстрыжэ галаву і абрэжа пазногці свае,</verse>
				<verse number="13">і скіне з сябе адзеньне паланянкі, і седзячы ў доме тваім будзе аплакваць бацьку свайго і маці сваю адзін месяц. Потым увойдзеш да яе, і будзеш яе мужам, а яна будзе жонкай тваёй.</verse>
				<verse number="14">Калі яна табе перастане падабацца, адпусьціш яе, куды захоча, не прадасі яе за срэбра і ня ўчыніш з ёй як з нявольніцай, бо ты ўвайшоў да яе.</verse>
				<verse number="15">Калі які муж будзе мець дзьве жонкі, адну любімую, а другую нелюбімую, і яны народзяць яму сыноў, любімая і нелюбімая, і першародны будзе сын нелюбімай,</verse>
				<verse number="16">то калі хацеў бы падзяліць спадчыну паміж сыноў сваіх, ня можа сына любімай зрабіць першародным, вывышаючы яго над сына нелюбімай,</verse>
				<verse number="17">але сына нелюбімай прызнае першародным і дасьць яму з усяго, што мае, падвойную частку, бо ён ёсьць пачатак сілы ягонай, і яму належыцца права першародзтва.</verse>
				<verse number="18">Калі хто будзе мець сына непаслухмянага і ўпорыстага, які ня слухаў бы волі бацькі сайго і маці сваёй, і хоць караны быў, але працівіўся ім,</verse>
				<verse number="19">няхай возьмуць яго і прывядуць да старшыняў гораду свайго і да брамы гораду,</verse>
				<verse number="20">і скажуць ім: “Сын наш гэты непаслухмяны і ўпорысты, ня хоча ён слухаць нашых напамінаў, пагарджае імі, аддаецца распусьце і п’янству”.</verse>
				<verse number="21">Тады мужчыны гораду ўкамянуюць яго да сьмерці, каб вынішчыць зло з асяродзьдзя вашага. І ўвесь Ізраіль, чуючы гэта, будзе баяцца.</verse>
				<verse number="22">Калі хто дапусьціцца злачынства, каранага сьмерцю, і будзе ён забіты і павешаны на дрэве,</verse>
				<verse number="23">дык труп ягоны ня будзе вісець на дрэве, але ў той самы дзень няхай будзе пахаваны, бо пракляты Богам кожны, хто вісіць на дрэве. Ніколі не пагань зямлю сваю, якую даў табе на ўласнасьць ГОСПАД, Бог твой.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="22">
				<verse number="1">Калі ўбачыш вала брата твайго або авечку ягоную, што заблукала, не пакідай іх, але вярні іх брату твайму.</verse>
				<verse number="2">Калі ж брат твой ня блізка ад цябе, або калі яго ня ведаеш, завядзі іх у дом твой і няхай будуць у цябе, аж прыйдзе іх шукаць брат твой, і тады аддасі іх яму.</verse>
				<verse number="3">Так зробіш з аслом ягоным, так зробіш з плашчом ягоным, так зробіш з кожнаю згубленаю рэччу брата твайго, з усім, што ў яго згінула, а ты знайшоў; нельга табе ўхіліцца ад гэтага.</verse>
				<verse number="4">Калі ўбачыш асла брата твайго або вала ягонага, якія ўпалі на дарозе, не пакідай іх, але падымі з ім разам.</verse>
				<verse number="5">Няхай не адзяецца жанчына ў мужчынскае адзеньне, а мужчына няхай не апранае адзеньня жаночага; бо агідны ГОСПАДУ, Богу твайму, кожны, хто гэтае робіць.</verse>
				<verse number="6">Калі, ідучы дарогай, знойдзеш на дрэве або на зямлі птушынае гняздо з маткай і птушанятамі або з маткаю, якая выседжвае яйкі, то не бяры маткі з птушанятамі.</verse>
				<verse number="7">Матку пусьці, а дзяцей вазьмі сабе, каб табе добра было і каб доўгімі былі дні твае.</verse>
				<verse number="8">Калі збудуеш новы дом, дык зрабі на даху кругом агароджу, каб не навесьці крыві на дом твой, калі хто-колечы зваліцца з яго.</verse>
				<verse number="9">Не засявай вінаградніку твайго двума гатункамі насеньня, каб не зрабіць табе заклятым і збор насеньня, якое ты пасееш, і плады вінаградніку твайго.</verse>
				<verse number="10">Не ары на вале і асьле разам.</verse>
				<verse number="11">Не адзявай адзеньня, сатканага з воўны і лёну разам.</verse>
				<verse number="12">Зрабі сабе фрэнзьлі на чатырох рагах плашчу, якім акрываешся.</verse>
				<verse number="13">Калі хто возьме жонку і ўвойдзе да яе, а потым зьненавідзіць яе,</verse>
				<verse number="14">і, закідаючы ёй ліхія ўчынкі, зьняславіць яе, кажучы: “Узяў я гэтую жанчыну, але, увайшоўшы да яе, не знайшоў у яе дзявоцтва”,</verse>
				<verse number="15">тады бацька і маці ейныя занясуць знакі дзявоцтва ейнага да старшыняў гораду і да брамы, дзе яны сядзяць,</verse>
				<verse number="16">і бацька скажа: “Даў я сваю дачку гэтаму чалавеку за жонку, а ён яе зьненавідзеў.</verse>
				<verse number="17">Ён зьняслаўляе імя ейнае, кажучы: "Не знайшоў я ў дачкі тваёй азнак дзявоцтва". Але вось доказы дзявоцтва дачкі маёй”, — і раскладзе адзеньне перад старшынямі гораду.</verse>
				<verse number="18">Тады старшыні гораду возьмуць мужчыну таго і пакараюць яго,</verse>
				<verse number="19">І накладуць на яго сто сыкляў срэбра, і аддадуць іх бацьку тае жанчыны, бо зьняславіў ён імя дзяўчыны Ізраіля; яна застаецца жонкай ягонай, і ня будзе ён магчы кінуць яе ўсё жыцьцё.</verse>
				<verse number="20">Але калі абвінавачваньне акажацца праўдзівым, бо не знайшліся доказы дзявоцтва тае жанчыны,</verse>
				<verse number="21">то завядуць маладзіцу тую да дзьвярэй дому бацькі ейнага і каменаваць яе будуць мужчыны гораду гэтага аж да сьмерці, бо прынесла яна ганьбу Ізраілю, распуствуючы ў доме бацькі свайго; так вынішчыш зло з асяродзьдзя свайго.</verse>
				<verse number="22">Калі знойдзены будзе мужчына, што ляжыць з чужою жонкай, абое няхай памруць, чужаложнік і чужаложніца, каб вынішчыць ліхоцьце з Ізраіля.</verse>
				<verse number="23">Калі будзе дзяўчына пашлюбавана мужу, а хто-колечы спаткаецца з ёю ў горадзе і ляжа з ёю,</verse>
				<verse number="24">то абаіх прывядзіце да брамы гораду таго і ўкамянуйце да сьмерці, дзяўчыну за тое, што не крычала, будучы ў горадзе, а таго мужчыну за тое, што згвалтаваў жонку бліжняга, і так вынішчыш зло спаміж сябе.</verse>
				<verse number="25">Калі аднак мужчына знайшоў у полі заручаную дзяўчыну і згвалтаваў яе, ён адзін памрэ,</verse>
				<verse number="26">а той дзяўчыне нічога не рабіце, бо яна не дапусьцілася праступку, вартага сьмерці, бо гэта падобна на тое, калі хто выступае супраць бліжняга свайго і адбірае яму жыцьцё.</verse>
				<verse number="27">Бо яе знайшоў ён у полі, і дзяўчына заручаная крычала, але ніхто не прыйшоў ёй з дапамогаю.</verse>
				<verse number="28">Калі б мужчына напаткаў дзяўчыну не заручаную, схапіў яе і лёг з ёю, і справа гэтая выявіцца,</verse>
				<verse number="29">той мужчына, які лёг з ёю, дасьць бацьку дзяўчыны той пяцьдзясят сыкляў срэбра, і яна будзе магчы стаць жонкай ягонай, таму што ён згвалтаваў яе, і ня будзе ён магчы кінуць яе ўсё жыцьцё.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="23">
				<verse number="1">Ніхто не павінен браць жонкі бацькі свайго і адкрываць крысо адзеньня бацькі свайго.</verse>
				<verse number="2">Ніхто, хто мае струшчаныя яечкі або адрэзаны чэляс, ня ўвойдзе ў супольнасьць ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="3">Ня ўвойдзе байструк да супольнасьці ГОСПАДА, нават у дзясятым пакаленьні ня ўвойдзе ён у супольнасьць ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="4">Ня ўвойдзе сын Амона і Мааўлянін у супольнасьць ГОСПАДА нават у дзясятым пакаленьні; ня ўвойдзе ён ў супольнасьць ГОСПАДА навекі,</verse>
				<verse number="5">таму што ня выйшлі яны нам на дарогу з хлебам і вадой, калі мы ішлі з Эгіпту, ды аплацілі супраць цябе Білеама, сына Бэора, з Пэтору, што ў Арам-Нагараіме, каб цябе праклінаў.</verse>
				<verse number="6">Але ГОСПАД, Бог твой, не хацеў слухаць Білеама, і ГОСПАД, Бог твой, замяніў праклён адносна цябе на дабраславенства, бо ГОСПАД, Бог твой, узьлюбіў цябе.</verse>
				<verse number="7">Ня будзеш жадаць для іх міру і дабра ў-ва ўсе дні свае і навекі.</verse>
				<verse number="8">Ня будзеш брыдзіцца Эдомцам, бо ён — брат твой, ані Эгіпціянінам, бо прыхаднем ты быў у зямлі ягонай.</verse>
				<verse number="9">У трэйцім пакаленьні іхнім нашчадкі іхнія могуць быць дапушчаны ў супольнасьць ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="10">Калі выступіш супраць ворагаў тваіх у бой, сьцеражыся ад усякай ліхой рэчы.</verse>
				<verse number="11">Калі знойдзецца ў цябе чалавек нячысты дзеля выпадку начнога, няхай выйдзе ён з табару і ў табар ня вернецца.</verse>
				<verse number="12">Пад вечар няхай памыецца, а пасьля заходу сонца можа вярнуцца ў табар.</verse>
				<verse number="13">Будзеш мець месца па-за табарам, у якое будзеш хадзіць па патрэбе.</verse>
				<verse number="14">Возьмеш калок, і калі выйдзеш навонкі, прыгатуеш ямку, і, вяртаючыся, прыкрыеш зямлёю нячыстасьць сваю.</verse>
				<verse number="15">Бо ГОСПАД, Бог твой, ходзіць пасярод табару твайго, каб захоўваць цябе ад ворагаў тваіх і выдаваць табе непрыяцеляў тваіх; няхай табар твой будзе сьвяты, і нічога ў ім ня мае быць паганага, каб Ён не пакінуў цябе.</verse>
				<verse number="16">Не выдавай нявольніка, які да цябе ўцёк, пану ягонаму.</verse>
				<verse number="17">Будзе ён жыць з табою, у месцы, якое ён выбраў у адным з гарадоў тваіх, які спадабаўся яму, і ты не засмучай яго.</verse>
				<verse number="18">Ня будзе распусьніцы сярод дачок Ізраіля, ані мужчыны распусьніка сярод сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="19">Не занясеш у дом ГОСПАДА, Бога твайго, заробку распусьніцы і грошы распусьніка, як шлюбаваныя, бо ГОСПАД, Бог твой, брыдзіцца адным і другім.</verse>
				<verse number="20">Не вымагай ад брата свайго адсоткаў з грошаў, ці з харчаваньня, ці з чаго другога, што пазычаецца на адсоткі.</verse>
				<verse number="21">Ад чужога можаш вымагаць, але ад брата ня будзеш вымагаць адсоткаў, каб ГОСПАД, Бог твой, дабраславіў цябе ў-ва ўсім, да чаго прыкладзеш ты руку сваю ў зямлі, якою ідзеш авалодаць.</verse>
				<verse number="22">Калі складзеш шлюбаваньне ГОСПАДУ, Богу твайму, не марудзь выканаць яго, бо ГОСПАД, Бог твой, запатрабуе гэтага ад цябе і залічыць гэта табе за грэх.</verse>
				<verse number="23">Калі ўстрымаешся ад шлюбаваньня, будзеш бяз грэху.</verse>
				<verse number="24">А што выйшла з вуснаў тваіх, тое захоўвай і рабі, як абяцаў ты ГОСПАДУ, Богу твайму; з уласнай волі і вуснамі сваімі ты гэта абяцаў.</verse>
				<verse number="25">Калі ўвойдзеш у вінаграднік бліжняга твайго, еш вінаград, колькі табе падабаецца, але ў кошыку не вынось з сабой.</verse>
				<verse number="26">І калі ўвойдзеш у збожжа бліжняга твайго, рві каласы рукою, а сярпом ня жні.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="24">
				<verse number="1">Калі чалавек возьме жонку і станецца яе мужам, і яна ня знойдзе ласкі ў вачах ягоных дзеля нейкай брыдкасьці, няхай напіша ён ёй пасьведчаньне разводнае, падасьць у рукі яе і адашле ў дом ейны.</verse>
				<verse number="2">А калі тая, выйшаўшы, стане жонкаю іншага,</verse>
				<verse number="3">і той таксама зьненавідзіць яе, і дасьць ёй пасьведчаньне разводнае, і адашле ў дом ейны або калі б ён памёр,</verse>
				<verse number="4">то першы муж ейны ня можа ўзяць яе за жонку, бо яна ўжо спаганена; гэта было б абрыдай перад ГОСПАДАМ. Дык не пагань зямлі тваёй, якую табе дае ў валоданьне ГОСПАД, Бог твой.</verse>
				<verse number="5">Калі які чалавек нядаўна ўзяў жонку, няхай не ідзе на вайну і няхай не даручаецца яму абавязак грамадзкі, але няхай застаецца свабодны дома і няхай адзін год цешыцца з жонкаю сваёй.</verse>
				<verse number="6">Нельга браць у заклад камень млыновы, верхні ці сподні, бо бралася б гэтым само жыцьцё ў заклад.</verse>
				<verse number="7">Калі будзе злоўлены чалавек, які зьневаляў каго з братоў сваіх, сыноў Ізраіля, і, прадаўшы яго, браў плату, няхай будзе забіты. Так вынішчыш зло спасярод сябе.</verse>
				<verse number="8">Глядзі пільна, калі выбухне праказа, чаму вучаць вас сьвятары лявіты, і што я загадаў ім, тое спаўняйце старанна.</verse>
				<verse number="9">Памятай, што зрабіў ГОСПАД, Бог твой, з Мірыям у дарозе, калі выйшлі вы з Эгіпту.</verse>
				<verse number="10">Калі бліжняму твайму дасі якую рэч у пазыку, ня ўвойдзеш у дом ягоны, каб узяць што ў заклад,</verse>
				<verse number="11">але пастаіш на двары, і ён прынясе табе заклад, які будзе мець.</verse>
				<verse number="12">Калі б гэта быў чалавек бедны, няхай не начуе ў цябе заклад гэты,</verse>
				<verse number="13">але адразу аддасі яму да заходу сонца, каб спаў ён у адзеньні сваім і дабраславіў цябе, і каб меў ты справядлівасьць перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго.</verse>
				<verse number="14">Не адмаўляй платы таму, хто патрабуе, і ўбогаму з братоў тваіх ці прыхадняў, якія жывуць з табой у зямлі тваёй і ў брамах тваіх,</verse>
				<verse number="15">але ў той самы дзень аддай яму плату за працу ягоную перад заходам сонца, бо ён — бедны і платы патрабуе жыцьцё ягонае, каб ня клікаў ён супраць цябе ГОСПАДА і не было залічана гэта табе за грэх.</verse>
				<verse number="16">Няхай ня будуць забіваныя бацькі за сыноў, і сыны за бацькоў, але няхай кожны памірае за грэх свой.</verse>
				<verse number="17">Не судзі крывадушна чужынца і сіраты, і ад ўдавы не бяры адзеньня ў заклад.</verse>
				<verse number="18">Памятай, што ты быў нявольнікам у Эгіпце і выбавіў цябе адтуль ГОСПАД, Бог твой; дзеля таго і я табе загадваю рабіць гэта.</verse>
				<verse number="19">Калі будзеш жаць жніво на полі тваім і забудзешся снапа на полі, не вяртайся забраць яго, але няхай застаецца ён для чужынца, сіраты i ўдавы, каб дабраславіў цябе ГОСПАД, Бог твой, у-ва ўсім, што будуць рабіць рукі твае.</verse>
				<verse number="20">Калі будзеш зьбіраць аліўкі, і застанецца некалькі на дрэве, не варочайся забраць іх, але няхай застануцца яны для чужынца, сіраты i ўдавы.</verse>
				<verse number="21">Калі будзеш зьбіраць вінаград, не зьбірай гронак, якія засталіся, але пакінь іх на долю чужынца, сіраты і ўдавы.</verse>
				<verse number="22">Памятай, што і ты быў нявольнікам у Эгіпце, таму я загадваю табе рабіць гэтак.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="25">
				<verse number="1">Калі ўзьнікне звадка паміж людзьмі, то няхай прывядуць іх у суд і судзяць іх, і за справядлівага прызнаюць нявіннага, а вінаватага пакараюць.</verse>
				<verse number="2">Калі вось судзьдзя таго, хто дапусьціўся праступку, прызнае вартым пакараньня, дык паложаць таго на зямлі і ў яго прысутнасьці будуць біць, гледзячы на вялікасьць праступку.</verse>
				<verse number="3">Але не атрымае ён больш як сорак удараў, каб праз павелічэньне ўдараў над гэтую лічбу біцьцё не было над меру, і ня быў спаганены брат твой у вачах тваіх.</verse>
				<verse number="4">Не завязвай пысы валу, што малоціць.</verse>
				<verse number="5">Калі браты будуць жыць сумесна і адзін з іх памрэ, і ня будзе мець сына, то ня выйдзе жонка памёршага замуж за каго іншага па-за сям’ёй, але швагер ейны павінен узяць яе за жонку сабе і аднавіць патомства брата свайго.</verse>
				<verse number="6">І найстарэйшаму сыну, якога народзіць яна, дадуць імя памёршага брата, каб не загінула імя ягонае ў Ізраілі.</verse>
				<verse number="7">Калі б той мужчына не хацеў узяць братавай сваёй за жонку, пойдзе братавая ў браму гораду да старшыняў і скажа: “Швагер мой адмаўляецца аднавіць імя брата свайго ў Ізраілі, ня хоча жаніцца са мною”.</verse>
				<verse number="8">Старшыні гораду гэтага паклічуць яго і запытаюцца ў яго. Калі адкажа: “Не хачу яе браць за жонку”,</verse>
				<verse number="9">тады братавая падыйдзе да яго і на вачах старшыняў здыме яму сандал з нагі, плюне яму ў твар і скажа: “Так робяць з чалавекам, які ня хоча адбудаваць дом брата свайго”.</verse>
				<verse number="10">І будзе названа імя ягонае ў Ізраілі: “Дом разутага”.</verse>
				<verse number="11">Калі будуць біцца паміж сабою мужчыны, адзін супраць другога, а жонка аднаго з іх, хочучы вырваць мужа з рук таго, хто б’е, выцягне руку і схопіць яго за сорам ягоны,</verse>
				<verse number="12">адрэжаш ёй рукі, ня будзеш мець літасьці над ёй.</verse>
				<verse number="13">Ня мей ў мяшку тваім двух гатункаў вагаў, большых і меншых.</verse>
				<verse number="14">Ня будзе ў доме тваім эфы большай і меншай.</verse>
				<verse number="15">Вага ў цябе павінна быць справядлівая і праўдзівая; і эфа няхай будзе ў цябе справядлівая і праўдзівая, каб доўга ты жыў на зямлі, якую дасьць табе ГОСПАД, Бог твой.</verse>
				<verse number="16">Бо брыдзіцца ГОСПАД, Бог твой, кожным, хто так робіць, кожным, хто чыніць несправядліва.</verse>
				<verse number="17">Памятай, што зрабіў табе ў дарозе Амалек, калі выйшаў ты з Эгіпту.</verse>
				<verse number="18">Заступіў ён табе дарогу і напаў на ўсіх змучаных голадам, на ўсе апошнія шэрагі твае, калі ты быў змораны і зьняможаны, і ён не баяўся Бога.</verse>
				<verse number="19">Дык калі ГОСПАД, Бог твой, дасьць табе супакой ад усіх ворагаў тваіх, якія вакол цябе, у зямлі, якую дасьць табе, ты сатрэш імя Амалека пад небам. Глядзі, не забудзься.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="26">
				<verse number="1">Калі ўвойдзеш у зямлю, якую дасьць табе ГОСПАД, Бог твой, на ўласнасьць, і завалодаеш ёю, і абжывешся ў ёй,</verse>
				<verse number="2">возьмеш пяршыны з усіх пладоў зямлі, якія зьбярэш з зямлі тваёй, якую дасьць табе ГОСПАД, Бог твой, уложыш іх у кошык і пойдзеш на тое месца, якое ГОСПАД, Бог твой, выбярэ, каб было там імя Ягонае.</verse>
				<verse number="3">І прыйдзеш да сьвятара, які будзе ў тыя дні, і скажаш яму: “Абвяшчаю сёньня перад ГОСПАДАМ, Богам тваім, што я ўвайшоў у тую зямлю, якую ГОСПАД запрысяг бацькам нашым, што дасьць Ён яе нам”.</verse>
				<verse number="4">І вось возьме сьвятар кошык з рукі тваёй і паставіць на ахвярнiк ГОСПАДА, Бога твайго,</verse>
				<verse number="5">а ты скажаш тады ў прысутнасьці ГОСПАДА, Бога твайго: “Бацька мой, вандроўны Арамеец, прыйшоў аж ў Эгіпет, і завандраваў туды малой грамадкай, і разросься ў вялікі народ, дужы і шматлікі.</verse>
				<verse number="6">І прыгняталі нас Эгіпцяне, і перасьледавалі нас, накладаючы найцяжэйшыя работы.</verse>
				<verse number="7">І мы клікалі да ГОСПАДА, Бога бацькоў нашых. І Ён выслухаў нас, і глянуў на ўпакарэньне нашае, і работу, і зьдзек.</verse>
				<verse number="8">І вывеў Ён нас рукою магутнаю і плячом узьнятым сярод вялікага страху, знакаў і цудаў.</verse>
				<verse number="9">І прывёў нас у гэтае месца, і даў нам зямлю, якая ацякае ў малако і мёд.</verse>
				<verse number="10">Вось таму прынёс я пяршыны пладоў зямлі, якую даў мне ГОСПАД”. І паложыш іх перад аблічча ГОСПАДА, Бога твайго, і паклонішся ГОСПАДУ, Богу твайму.</verse>
				<verse number="11">І будзеш цешыцца ў-ва ўсіх даброцьцях, якія даў ГОСПАД, Бог твой, табе і дому твайму, ты, і лявіт, і чужынец, які жыве ў цябе.</verse>
				<verse number="12">Калі ў трэйцім годзе, годзе дзесяціны, аддзеліш ўсе дзесяціны з усіх пладоў тваіх і аддасі іх лявіту, чужынцу, сіраце і ўдаве, каб елі і насычаліся ўдосталь у брамах тваіх,</verse>
				<verse number="13">тады скажаш перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго: “Узяў я з дому свайго тое, што было пасьвячона, і даў лявіту, чужынцу, сіраце і ўдаве, як Ты загадаў мне; я не парушыў загадаў Тваіх і не забыўся на волю Тваю.</verse>
				<verse number="14">Не спажываў я іх у дзень жалобы маёй, ня ўзяў нічога з іх, калі быў нячысты, не даваў з іх нічога памёршаму, я слухаў голас ГОСПАДА, Бога майго, і зрабіў усё, што Ты загадаў мне.</verse>
				<verse number="15">Дык глянь са сьвятой сядзібы Тваёй, з нябёсаў, і дабраславі народ Твой, Ізраіля, і зямлю, якую Ты даў нам, як запрысяг бацькам нашым, зямлю, якая ацякае ў малако і мёд”.</verse>
				<verse number="16">Сёньня загадвае табе ГОСПАД, Бог твой, каб ты спаўняў прыказаньні гэтыя, а таксама закон, і пільнаваўся гэтага ўсім сэрцам тваім ды ўсёю душою тваёй.</verse>
				<verse number="17">Выбраў ты сёньня ГОСПАДА, каб быў Ён табе Богам, і каб ты хадзіў шляхамі Ягонымі і трымаўся пастановаў Ягоных, прыказаньняў і закону ды быў паслухмяным волі Ягонай.</verse>
				<verse number="18">І ГОСПАД выбраў цябе сёньня, каб ты быў Яму народам выбраным, як Ён казаў табе, і каб ты спаўняў усе прыказаньні Ягоныя.</verse>
				<verse number="19">І тады Ён ўзвысіць цябе ў пашане і славе над другімі народамі, якія Ён паклікаў да жыцьця, каб ты быў для ГОСПАДА, Бога твайго, народам сьвятым, як Ён казаў табе».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="27">
				<verse number="1">І загадаў Майсей разам са старшынямі Ізраіля ўсяму народу, кажучы: «Захавайце ўсякі загад, які я вам сёньня абвяшчаю.</verse>
				<verse number="2">Калі пяройдзеш Ярдан і ўвойдзеш у зямлю, якую дасьць табе ГОСПАД, Бог твой, пастаў вялізарныя камяні і абмаж іх вапнай,</verse>
				<verse number="3">каб мог напісаць на іх усе словы закону гэтага, калі пяройдзеш Ярдан, каб увайсьці ў зямлю, якую дасьць табе ГОСПАД, Бог твой, у зямлю, якая ацякае ў малако і мёд, як сказаў табе ГОСПАД, Бог бацькоў тваіх.</verse>
				<verse number="4">Калі пяройдзеце Ярдан, пастаўце гэтыя камяні, як я вам сёньня загадваю, на гары Эваль і абмажце іх вапнай.</verse>
				<verse number="5">І пабудуй там ахвярнiк ГОСПАДУ, Богу твайму, з камянёў, якіх не кранула жалеза,</verse>
				<verse number="6">з камянёў нячэсаных, і складзі на ім ахвяру цэласпаленьня ГОСПАДУ, Богу твайму.</verse>
				<verse number="7">І складзі ахвяру мірную, і еш там, і цешся перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго;</verse>
				<verse number="8">i напішы на камянях усе словы Закону гэтага выразна і ясна».</verse>
				<verse number="9">І прамовілі Майсей і сьвятары лявіты да ўсяго Ізраіля, кажучы: «Маўчы, Ізраіль, і слухай. У дзень сёньняшні стаўся ты народам ГОСПАДА, Бога твайго.</verse>
				<verse number="10">Будзеш слухаць голас Ягоны і выконваць загады і прыказаньні Ягоныя, якія я загадваю табе».</verse>
				<verse number="11">У той дзень загадаў Майсей народу, кажучы:</verse>
				<verse number="12">«Калі пяройдзеце Ярдан, стануць на гары Гарызім, каб дабраслаўляць народ, вось гэтыя: Сымон, Левій, Юда, Ісахар, Язэп і Бэн’ямін.</verse>
				<verse number="13">А на гары Эваль для праклінаньня будуць стаяць вось гэтыя: Рубэн, Гад, Асэр, Завулён, Дан і Нэфталі.</verse>
				<verse number="14">І пачнуць лявіты, і загамоняць гучным голасам да ўсяго Ізраіля:</verse>
				<verse number="15">“Пракляты чалавек, які зробіць статую або літога ідала, брыдоту перад ГОСПАДАМ, твор рук рамесьніка, і паставіць яго ў месцы схаваным!” І ўвесь народ адкажа: “Амэн”.</verse>
				<verse number="16">“Пракляты той, хто пагарджае бацькам сваім і маці сваёй”. І ўвесь народ адкажа: “Амэн”.</verse>
				<verse number="17">“Пракляты той, хто перасоўвае мяжу бліжняга свайго”. І ўвесь народ адкажа: “Амэн”.</verse>
				<verse number="18">“Пракляты той, хто падманвае сьляпога ў дарозе”. І ўвесь народ адкажа: “Амэн”.</verse>
				<verse number="19">“Пракляты той, хто крыўдзіць чужынца, сірату і ўдаву”. І ўвесь народ адкажа: “Амэн”.</verse>
				<verse number="20">“Пракляты той, хто лажыцца з жонкай бацькі свайго, бо ён адкрывае крысо плашча ягонага”. І ўвесь народ адкажа: “Амэн”.</verse>
				<verse number="21">“Пракляты той, хто лажыцца з усялякай жывёлаю”. І ўвесь народ адкажа: “Амэн”.</verse>
				<verse number="22">“Пракляты той, хто лажыцца з сястрой сваёй, з дочкай бацькі свайго або маці сваёй”. І ўвесь народ адкажа: “Амэн”.</verse>
				<verse number="23">“Пракляты той, хто лажыцца з цешчай сваёй”. І ўвесь народ адкажа: “Амэн.”</verse>
				<verse number="24">“Пракляты той, хто тайна забівае бліжняга свайго”. І ўвесь народ адкажа: “Амэн.”</verse>
				<verse number="25">“Пракляты той, хто бярэ хабар, каб праліць кроў нявінную”. І ўвесь народ адкажа: “Амэн”</verse>
				<verse number="26">“Пракляты той, хто не трымаецца словаў Закону гэтага, і не спаўняе іх на дзеле”. І ўвесь народ адкажа: “Амэн.”</verse>
			</chapter>
			<chapter number="28">
				<verse number="1">Дык калі ты будзеш слухаць голас ГОСПАДА, Бога твайго, і спаўняць, і захоўваць ўсе загады Ягоныя, якія я загадваю табе сёньня, то ГОСПАД, Бог твой, узвысіць цябе па-над усе народы, якiя жывуць на зямлі,</verse>
				<verse number="2">і сплывуць на цябе ўсе гэтыя дабраславенствы, і споўняцца на табе, калі толькі будзеш слухаць голас ГОСПАДА, Бога твайго.</verse>
				<verse number="3">Дабраслаўлёны ты ў горадзе і дабраслаўлёны ў полі.</verse>
				<verse number="4">дабраслаўлёны плод ўлоньня твайго і плод зямлі тваёй, плод жывёлы тваёй, і прыплод валоў тваіх і авечак тваіх.</verse>
				<verse number="5">дабраслаўлёны кош твой і жорны твае.</verse>
				<verse number="6">дабраслаўлёны ты, калі ўваходзіш, і дабраслаўлёны, калі выходзіш.</verse>
				<verse number="7">Дасьць табе ГОСПАД, што ворагі твае, якія паўстаюць супраць цябе, будуць пабітыя перад абліччам тваім. Адной дарогай яны пойдуць супраць цябе, а сямёма шляхамі ўцякуць ад цябе.</verse>
				<verse number="8">Спашле ГОСПАД дабраславенства на сьвірны твае і на ўсякую працу рук тваіх; і будзе дабраслаўляць цябе на зямлі, якую дасьць табе ГОСПАД, Бог твой.</verse>
				<verse number="9">І паставіць цябе ГОСПАД як народ сьвяты, як запрысяг табе, калі будзеш захоўваць прыказаньні ГОСПАДА, Бога твайго, і хадзіць шляхамі Ягонымі.</verse>
				<verse number="10">І ўбачаць усе народы на зямлі, што імя ГОСПАДА заклікаюць над табою, і будуць баяцца цябе.</verse>
				<verse number="11">І дасьць табе ГОСПАД дастатак усякіх даброцьцяў; і плод ўлоньню твайму, прыплод жывёле тваёй, плён зямлі тваёй, якую запрысяг ГОСПАД бацькам тваім, што дасьць табе.</verse>
				<verse number="12">Адкрые табе ГОСПАД шчодрыя скарбы нябесныя, каб даць у свой час дождж зямлі тваёй і дабраславенства ўсім працам рук тваіх; ты будзеш пазычаць многім народам, а сам ні ад каго пазычаць ня будзеш.</verse>
				<verse number="13">І зробіць цябе ГОСПАД галавою, а не хвастом, і будзеш ты заўсёды на версе, а не ў нізе, калі будзеш слухаць загады ГОСПАДА, Бога твайго, якія сёньня я загадваю табе, каб ты захоўваў і спаўняў іх,</verse>
				<verse number="14">і не адступай ад словаў, якія даручаю табе сёньня, ані ўправа, ані ўлева, і не ідзі за багамі чужымі, і не пакланяйся ім.</verse>
				<verse number="15">А калі не захочаш слухаць голас ГОСПАДА, Бога твайго, захоўваць і спаўняць усе загады Ягоныя і прыказаньні, якія я сёньня загадваю табе, то прыйдуць на цябе ўсе гэтыя праклёны і споўняцца на табе.</verse>
				<verse number="16">Пракляты ты ў горадзе і пракляты на полі.</verse>
				<verse number="17">Пракляты кош твой і кладоўка твая.</verse>
				<verse number="18">Пракляты плод улоньня твайго і плён зямлі тваёй, плод жывёлы тваёй і прыплод авечак тваіх.</verse>
				<verse number="19">Пракляты ты пры ўваходзе тваім і пры выхадзе тваім.</verse>
				<verse number="20">Спашле на цябе ГОСПАД праклён, і трывогу, і няшчасьце ў-ва ўсіх працах тваіх, што будзеш рабіць, пакуль ня зьнішчыць цябе і не прападзеш ты хутка дзеля ліхіх учынкаў сваіх, дзеля якіх пакінуў ты Мяне.</verse>
				<verse number="21">Спашле на цябе ГОСПАД пошасьць, пакуль ня выкараніць цябе з зямлі, у якую ты ўвойдзеш на пражываньне.</verse>
				<verse number="22">Дакране цябе ГОСПАД сухотамі, гарачкаю, трасцай, сьпякотаю, засухаю, палючым ветрам і іржою, яны будуць мучыць цябе, пакуль ты ня будзеш зьнішчаны.</verse>
				<verse number="23">І неба, якое над галавой тваёй, зробіцца медзьдзю, а зямля пад табою — жалезам.</verse>
				<verse number="24">Заменіць ГОСПАД дождж на зямлі тваёй у пыл, а з неба будзе падаць на цябе попел, пакуль ня зьнішчыць цябе.</verse>
				<verse number="25">І аддасьць цябе ГОСПАД на паражэньне ворагам тваім; адной дарогай будзеш ісьці на іх, а сямю дарогамі будзеш уцякаць ад іх, і станеш ты страхоцьцем для ўсіх валадарстваў зямлі.</verse>
				<verse number="26">Труп твой будзе пажываю усім птушкам паднебным і зьвярам зямным, і ніхто ня будзе адганяць іх.</verse>
				<verse number="27">Дакране цябе ГОСПАД праказай Эгіпецкай і балячкамі, каростаю і скуламі, якіх ня зможаш вылячыць.</verse>
				<verse number="28">Пакарае цябе ГОСПАД вар’яцтвам, сьлепатою і неспакоем сэрца.</verse>
				<verse number="29">У поўдзень будзеш хадзіць навобмацак, як сьляпы навобмацак ходзіць у поцемках, і ў-ва ўсіх справах тваіх ня будзеш мець посьпеху. Увесь час будзеш крыўджаны і рабаваны, і ня будзе каму ратаваць цябе.</verse>
				<verse number="30">Заручышся з жонкай, а другі хто будзе спаць з ёй. Будзеш будаваць дом, але ня будзеш жыць у ім, пасадзіш вінаграднік, але не зьбярэш пладоў ягоных.</verse>
				<verse number="31">Вол твой будзе забіты на вачах у цябе і не пакаштуеш яго. Асёл твой будзе забраны і ня вернецца да цябе; авечкі твае будуць аддадзены ворагам тваім, і ня будзе каму дапамагчы табе.</verse>
				<verse number="32">Сыны твае і дочкі твае будуць аддадзены іншаму народу на вачах тваіх, і ўвесь дзень будзеш, плачучы, выглядаць іх дарма, і ня будзе сілы ў руках тваіх.</verse>
				<verse number="33">Плады зямлі тваёй і ўсю працу тваю зьесьць народ, якога ня ведаеш, і будзеш ты заўсёды крыўджаны і прыгнечаны ўвесь час.</verse>
				<verse number="34">І звар’яцееш, бачачы тое, што пабачаць вочы твае.</verse>
				<verse number="35">Дакране цябе ГОСПАД балючымі скуламі на каленях і нагах, і ня зможаш вылечыцца, і пакрыюць цябе ад стопаў аж да чубу галавы.</verse>
				<verse number="36">Цябе і валадара твайго, якога выбярэш, завядзе ГОСПАД да народу, якога ня ведаў ты і бацькі твае, і будзеш служыць там багам чужым, дрэву і каменю,</verse>
				<verse number="37">і будзеш страхоцьцем, і прыказкай, і пасьмешышчам усім народам, да якіх высяліць цябе ГОСПАД.</verse>
				<verse number="38">Насеньня шмат кінеш у зямлю, а зьбярэш мала, бо саранча паесьць усё.</verse>
				<verse number="39">Вінаграднікі засадзіш, будзеш даглядаць, а віна піць ня будзеш, ды нічога з іх не зьбярэш, бо будуць паедзены чарвякамі.</verse>
				<verse number="40">Аліўкі будзеш мець на ўсіх межах сваіх, але ня выцісьнеш алею, бо змарнеюць і прападуць.</verse>
				<verse number="41">Народзіш сыноў і дачок, але не пацешышся з іх, бо павядуць іх у няволю.</verse>
				<verse number="42">Усе дрэвы твае і плод зямлі тваёй паядуць жужлы.</verse>
				<verse number="43">Чужынец, які жыве з табой на зямлі, падымецца па-над цябе і стане высокім, а ты зыйдзеш і будзеш нізкім.</verse>
				<verse number="44">Ён будзе пазычаць табе, а ты не пазычыш яму; ён будзе галавой, а ты будзеш хвастом.</verse>
				<verse number="45">І прыйдуць на цябе ўсе гэтыя праклёны, і будуць цябе перасьледваць, і зьдзеквацца над табой, пакуль не прападзеш, бо ня слухаў ты ГОСПАДА, Бога твайго, і не выконваў загадаў Ягоных і прыказаньняў, якія Ён даў табе.</verse>
				<verse number="46">Яны будуць знакам і довадам табе і патомству твайму на вякі.</verse>
				<verse number="47">За тое, што ты не служыў ГОСПАДУ, Богу твайму, з вясёласьцю і радасьцю сэрца твайго ў дастатку тваім,</verse>
				<verse number="48">будзеш служыць ворагу твайму, якога ГОСПАД навядзе на цябе, у голадзе і смазе, у чаласьці і нястачы ўсяго, і ён павесіць ярмо жалезнае на карку тваім, пакуль ня вынішчыць цябе.</verse>
				<verse number="49">Навядзе на цябе ГОСПАД народ далёкі; з канца зямлі, як арол, наляціць народ гэты, мовы якога ты не разумееш,</verse>
				<verse number="50">народ жудасны, які не ўшануе старога і не пашкадуе дзіцяці.</verse>
				<verse number="51">І ён зжарэ плод тваёй жывёлы і зборы зямлі тваёй, пакуль цябе ня выгубіць; і не пакіне табе пшаніцы, віна і алею, прыплоду жывёлы і прыплоду авечак, пакуль цябе ня зьнішчыць.</verse>
				<verse number="52">І возьме ён у аблогу цябе ў-ва ўсіх гарадах тваіх, пакуль не разваліць муры твае моцныя і высокія, у якіх ты пакладаў надзею, ў-ва ўсёй зямлі тваёй. І будзе трымаць цябе ў аблозе ў-ва ўсіх гарадах, на ўсёй зямлі, якую даў табе ГОСПАД, Бог твой.</verse>
				<verse number="53">Будзеш ты есьці плод улоньня твайго, целы сыноў тваіх і дачок тваіх, якія даў табе ГОСПАД, Бог твой, у аблозе ды ў бядзе, якімі прыцісьне цябе вораг твой.</verse>
				<verse number="54">У цябе чалавек чульлівы і вельмі далікатны будзе ненавідзець брата свайго і жонку, якая туліцца да яго, і рэшту дзяцей сваіх, якія засталіся ў яго.</verse>
				<verse number="55">Ня дасьць нікому ён целы сыноў сваіх, якія будзе есьці, бо ён ня будзе ўжо больш нічога мець дзеля аблогі і бяды, якімі вораг твой прыцісьне цябе ва ўсіх брамах тваіх.</verse>
				<verse number="56">Жанчына ў цябе, вельмі чульлівая і далікатная, і так расьпешчаная, што не хацела нагі паставіць на зямлю дзеля далікатнасьці і расьпешчанасьці, цяпер ліхім вокам гляне на мужа ўлоньня свайго, на сына свайго і дачку сваю</verse>
				<verse number="57">і ня дасьць ім ложышча, якое выйшла з улоньня ейнага, і дзяцей, ёю народжаных, бо есьці іх будзе таемна дзеля нястачы ўсяго ў час аблогі і гора, якімі прыцісьне цябе вораг у-ва ўсіх брамах тваіх.</verse>
				<verse number="58">Калі ня будзеш захоўваць і выконваць усіх словаў Закону гэтага, якія напісаныя на скрутку гэтым, і ня будзеш баяцца гэтага слаўнага і страшнага імя ГОСПАДА, Бога твайго,</verse>
				<verse number="59">то шмат больш павялічыць ГОСПАД плягі твае і плягі на нашчадкаў тваіх, і кары цяжкія і доўгатрывалыя,</verse>
				<verse number="60">і навядзе на цябе ўсе плягі Эгіпецкія, якіх ты баяўся, і нахлынуць яны на цябе.</verse>
				<verse number="61">І ўсе хваробы і плягі, не запісаныя ў гэтым скрутку Закону, напусьціць ГОСПАД на цябе, пакуль цябе ня выгубіць.</verse>
				<verse number="62">І застанецёся вы ў малой лічбе, тады як раней вы былі, як зоркі ў небе, у колькасьці сваёй, бо ня слухаў ты голас ГОСПАДА, Бога твайго.</verse>
				<verse number="63">Як перад тым цешыўся ГОСПАД з вас, добра вам робячы і памнажаючы вас, так будзе цешыцца з вас, нішчачы вас і сьціраючы з аблічча зямлі, у якую ідзіцё, каб завалодаць ёю.</verse>
				<verse number="64">ГОСПАД расьцярушыць вас сярод усіх народаў, ад канца зямлі да канца зямлі, і там будзеш ты служыць багам чужым, якіх ня ведаў ты і бацькі твае, дрэвам і камяням.</verse>
				<verse number="65">І ня будзеш ты мець супакою ў гэтых народаў, стапа нагі тваёй не супачыне. І дасьць там табе ГОСПАД сэрца, якое дрыжыць ад страху, вочы, якія заплаканыя з тугі, і душу збалелую.</verse>
				<verse number="66">Жыцьцё тваё будзе вісець перад табою; будзеш баяцца ноччу і днём, і ня будзеш пэўны жыцьця свайго.</verse>
				<verse number="67">Раніцаю ты скажаш: “Хто дасьць мне дачакацца вечара?”, а ўвечары: “Хто мне дасьць дачакацца раніцы?” дзеля страху сэрца свайго, якое будзе баяцца ўсяго таго, што ўбачаць вочы твае.</verse>
				<verse number="68">І верне цябе ГОСПАД у Эгіпет на караблях тою дарогаю, пра якую Ён казаў табе, што ты яе больш не пабачыш; там будзеце вы прададзеныя ворагам вашым як нявольнікі і нявольніцы і ня будзе каму купляць»</verse>
				<verse number="69">Гэткія вось словы запавету, які загадаў ГОСПАД Майсею заключыць з сынамі Ізраіля ў зямлі Мааў, апрача запавету, які заключыў з імі на Харэве.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="29">
				<verse number="1">І склікаў Майсей увесь Ізраіль, і сказаў ім: «Вы бачылі ўсё, што ў зямлі Эгіпецкай на вачах вашых зрабіў ГОСПАД фараону і ўсім слугам ягоным, і ўсёй зямлі,</verse>
				<verse number="2">тыя вялікія плягі, якія бачылі вочы вашыя, знакі і цуды вялікія,</verse>
				<verse number="3">ды ня даў вам ГОСПАД сэрца, якое разумее, вачэй, якія бачаць, і вушэй, якія чуюць, аж да сёньняшняга дня.</verse>
				<verse number="4">І вёў я вас сорак гадоў праз пустыню; ня сьцёрліся адзеньні вашыя, сандалы на нагах вашых ад старасьці не знасіліся.</verse>
				<verse number="5">Хлеба вы ня елі, віна і сікеры не пілі, каб вы ведалі, што Я — ГОСПАД, Бог ваш.</verse>
				<verse number="6">І прыйшлі вы потым на гэтае месца, і Сыгон, валадар Хешбону, і Ог, валадар Башану, выступілі супраць вас вайною, і мы іх пабілі.</verse>
				<verse number="7">І забралі мы зямлю іхнюю, і аддалі яе на ўласнасьць пакаленьням Рубэна і Гада і палове пакаленьня Манасы.</verse>
				<verse number="8">Дык захоўвавайце словы запавету гэтага і спаўняйце іх, каб мелі вы посьпех у-ва ўсім, што робіце.</verse>
				<verse number="9">Вы стаіцё сёньня ўсе ў прысутнасьці ГОСПАДА, Бога вашага; князі вашыя, начальнікі пакаленьняў вашых, старшыні вашыя, судзьдзі, таксама кожны Ізраільцянін,</verse>
				<verse number="10">дзеці і жонкі вашыя, і чужаземец твой, які з табой у табары, пачынаючы ад дрывасекаў аж да тых, якія чэрпаюць ваду,</verse>
				<verse number="11">каб увайшоў ты ў запавет ГОСПАДА, Бога твайго, і прысягай запячатаў тое, што сёньня ГОСПАД, Бог твой, заключыў з табою,</verse>
				<verse number="12">каб зрабіць цябе сягоньня народам Сваім, і каб Ён быў Богам тваім, як абяцаў табе і як запрысяг Ён бацькам тваім, Абрагаму, Ісааку і Якубу.</verse>
				<verse number="13">Ня толькі з вамі аднымі заключаю я гэты запавет і зацьвярджаю яго прысягай,</verse>
				<verse number="14">але з усімі тут прысутнымі перад ГОСПАДАМ, Богам нашым, і з тымі, каго сёньня тут няма.</verse>
				<verse number="15">Вы ж ведаеце, як мы жылі ў зямлі Эгіпцкай і як ішлі між народамі, праз якія вы прайшлі.</verse>
				<verse number="16">Бачылі вы брыдоты і ідалы іхнія, дрэвы і камяні, срэбра і золата, якім яны пакланяліся.</verse>
				<verse number="17">Няхай ня будзе часам паміж вас мужчыны або жанчыны, сям’і або пакаленьня, сэрца якога было б адвярнуўшыся ад ГОСПАДА, Бога вашага, каб ісьці і служыць багам гэтых народаў, ды каб гэтак не знайшоўся паміж вас корань, які родзіць атруту і палын.</verse>
				<verse number="18">Калі б хто чуў словы праклёну гэтага і патураў сабе ў сэрцы сваім, думаючы: “Супакой душы мець буду, хоць буду жыць у крывадушнасьці сэрца свайго”, той сьцягвае загубу на зямлю як наводненую, так і сухую.</verse>
				<verse number="19">ГОСПАД не даруе яму, але тады тым больш узгарыцца гнеў Ягоны і лютасьць супраць таго чалавека, і прыйдуць на яго ўсе праклёны, запісаныя ў скрутку гэтым, і выкрасьліць ГОСПАД імя ягонае пад небам,</verse>
				<verse number="20">і аддзеліць яго на загубу з усіх пакаленьняў Ізраіля, паводле ўсіх праклёнаў запавету, запісаных ў гэтай кнізе Закону.</verse>
				<verse number="21">Тады будучыя пакаленьні, сыны вашыя, якія народзяцца пасьля вас, і чужынец, які здалёка прыйшоў, убачаць плягі зямлі гэтае і немачы, якімі будзе караць яго ГОСПАД, і скажуць:</verse>
				<verse number="22">“Серка і соль, і пажарышча — уся зямля ягоная, так што ня будзе яна больш засяваная і не зазелянее яна, як пасьля загубы Садомы і Гаморы, Адмы і Цэбоіма, якія ГОСПАД зьнішчыў у гневе Сваім і ярасьці”.</verse>
				<verse number="23">Тады скажуць усе народы: “Чаму ГОСПАД зрабіў так зямлі гэтай? Чаму так страшна ўзгарэўся гнеў Ягоны?”</verse>
				<verse number="24">І адкажуць: “Бо пакінулі яны запавет ГОСПАДА, Бога бацькоў іхніх, які заключыў Ён з імі, калі вывеў іх з зямлі Эгіпецкай,</verse>
				<verse number="25">і пайшлі, і служылі багам чужым, і пакланяліся ім, тым, якіх ня ведалі, і якіх Ён ім не прызначыў,</verse>
				<verse number="26">таму узгарэўся гнеў ГОСПАДА супраць зямлі гэтай, і навёў Ён на яе ўсе праклёны, запісаныя ў скрутку гэтым.</verse>
				<verse number="27">І выгнаў Ён іх з зямлі іхняй у гневе, ярасьці і абурэньні страшным, і выгнаў іх у зямлю чужую, як гэта ёсьць сёньня”.</verse>
				<verse number="28">Схаванае належыць ГОСПАДУ, Богу нашаму, а адкрытае — нам і сынам нашым аж на вякі, каб спаўнялі мы ўсе словы Закону гэтага.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="30">
				<verse number="1">Калі споўняцца на табе ўсе словы гэтыя дабраславенства і праклёну, якія я абвясьціў табе, і ты прымеш іх у сэрца сваё сярод усялякіх народаў, у якія выгнаў цябе ГОСПАД, Бог твой,</verse>
				<verse number="2">і вернешся да Яго, і будзеш слухаць голас Ягоны ў-ва ўсім, што я сёньня табе загадваю, ты і сыны твае, усім сэрцам тваім і ўсёй душою тваёй,</verse>
				<verse number="3">тады адменіць ГОСПАД, Бог твой, няволю тваю і пашкадуе цябе, і зноў сабярэ цябе з усіх народаў, у якія цябе перад гэтым выгнаў.</verse>
				<verse number="4">Хоць бы ты быў выгнаны на канец неба, адтуль сьцягне і адтуль зьбярэ цябе ГОСПАД, Бог твой, і возьме цябе,</verse>
				<verse number="5">і ўвядзе ў зямлю, якую мелі бацькі твае, і атрымаеш яе ў валоданьне, і дабраславіць цябе, і павялічыць цябе больш за бацькоў тваіх.</verse>
				<verse number="6">ГОСПАД, Бог твой, абрэжа сэрца тваё і сэрца насеньня твайго, каб любіў ты ГОСПАДА, Бога твайго, усім сэрцам тваім ды ўсёю душою тваёй, каб жыў ты.</verse>
				<verse number="7">Тады зьверне ГОСПАД, Бог твой, усе гэтыя праклёны на ворагаў тваіх і на тых, якія ненавідзяць цябе і крыўдзяць цябе.</verse>
				<verse number="8">Ты вось навернешся, і будзеш слухаць голас ГОСПАДА, і выканаеш усе прыказаньні, якія я загадваю табе сёньня.</verse>
				<verse number="9">ГОСПАД, Бог твой, дасьць табе посьпех у-ва ўсіх працах рук тваіх, у пладах улоньня твайго, і ў прыплодзе жывёлы тваёй, і ва ўрадлівасьці зямлі тваёй табе на дабро. Бо ўласкавіцца ГОСПАД, каб цешыцца з цябе, даючы ўсякія даброцьці, як цешыўся Ён з бацькоў тваіх,</verse>
				<verse number="10">калі будзеш слухаць голас ГОСПАДА, Бога твайго, і захоўваць будзеш загады Ягоныя і прыказаньні, якія запісаны ў Законе гэтым, і навернешся да ГОСПАДА, Бога твайго, усім сэрцам тваім і ўсёй душой тваёй.</verse>
				<verse number="11">Загад гэты, які я табе сёньня даю, ня ёсьць невыканальны для цябе, па-над магчымасьць тваю.</verse>
				<verse number="12">Ня ў небе ён памешчаны, каб мог ты жаліцца: “Хто з нас будзе магчы ўзыйсьці ў неба і прынесьці яго нам, каб маглі мы пачуць і выканаць яго?”</verse>
				<verse number="13">І не за морам ён, каб мог ты жаліцца і казаць: “Хто з нас можа пераплысьці мора і прынесьці яго да нас, каб мы маглі пачуць і выканаць тое, што загадана?”</verse>
				<verse number="14">Але ж слова гэтае блізка каля цябе, яно ў вуснах тваіх і ў сэрцы тваім, каб мог ты яго выканаць.</verse>
				<verse number="15">Глядзі, я прапаную табе сёньня жыцьцё і шчасьце, сьмерць і няшчасьце.</verse>
				<verse number="16">Калі будзеш выконваць загады ГОСПАДА, Бога твайго, якія я загадваю табе сёньня, каб любіў ты ГОСПАДА, Бога твайго, і хадзіў шляхамі Ягонымі, і захоўваў загады Ягоныя, і прыказаньні, і законы, будзеш жыць, і памножыць Ён цябе, і будзе дабраслаўляць цябе ў зямлі, якую ідзеш атрымаць на ўласнасьць.</verse>
				<verse number="17">А калі адвернецца сэрца тваё і не захочаш слухаць, і, зьведзены, паклонішся багам чужым, і будзеш ім служыць,</verse>
				<verse number="18">то я прадказваю вам сёньня, што прападзецё і за кароткі час пагінеце на зямлі за Ярданам, якую ідзеш атрымаць на ўласнасьць.</verse>
				<verse number="19">За сьведкаў клічу неба і зямлю, што прапаную вам жыцьцё і сьмерць, дабраславенства і праклён. Выбірай жыцьцё, каб жыў ты і насеньне тваё,</verse>
				<verse number="20">і любі ГОСПАДА, Бога твайго, і слухай голас Ягоны, і туліся да Яго, бо Ён — жыцьцё тваё і даўгавечнасьць твая, каб жыў ты на зямлі, якую абяцаў ГОСПАД бацькам тваім, Абрагаму, Ісааку і Якубу, што дасьць ім яе».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="31">
				<verse number="1">І прамовіў Майсей гэтымі словамі да ўсяго Ізраіля:</verse>
				<verse number="2">«Маю ўжо сёньня сто дваццаць гадоў. Не магу больш хадзіць, і ГОСПАД сказаў мне: “Не пяройдзеш ты Ярдан гэты”.</verse>
				<verse number="3">ГОСПАД, Бог твой, Сам пойдзе перад табою; Ён зьнішчыць народы гэтыя перад абліччам тваім, і ты завалодаеш імі, і Егошуа пойдзе перад табою, як сказаў ГОСПАД.</verse>
				<verse number="4">І зробіць ім ГОСПАД, як зрабіў Сыгону і Огу, валадарам Амарэйцаў, і зямлі іхняй, зьнішчыўшы іх.</verse>
				<verse number="5">І выдасьць ГОСПАД іх вам, і зробіце вы з імі паводле ўсіх прыказаньняў, якія я загадаў вам.</verse>
				<verse number="6">Дзейнічайце мужна і будзьце адважнымі, ня бойцеся і не палохайцеся іх, бо ГОСПАД, Бог твой, ёсьць правадыром тваім, Ён не пакіне цябе і не адступіцца ад цябе».</verse>
				<verse number="7">І паклікаў Майсей Егошуа, і сказаў яму перад усім Ізраілем: «Будзь мужным і моцным, бо ты ўвядзеш народ гэты ў зямлю, якую запрысяг ГОСПАД бацькам іхнім даць яе, і ты яе падзеліш жэрабем.</verse>
				<verse number="8">А ГОСПАД, Які ёсьць правадыром тваім, Сам будзе з табою, не пакіне цябе і не адступіцца ад цябе, дык ня бойся і не трывожся».</verse>
				<verse number="9">І напісаў Майсей Закон гэты, і перадаў яго сьвятарам, сынам Левія, якія насілі Каўчэг Запавету ГОСПАДА, і ўсім старшыням Ізраіля.</verse>
				<verse number="10">І загадаў ім Майсей, кажучы: «Праз сем гадоў, у год адпушчэньня даўгоў, у сьвята Намётаў,</verse>
				<verse number="11">калі ўвесь Ізраіль прыйдзе перад аблічча ГОСПАДА, Бога твайго, у месцы, якое выбярэ ГОСПАД, перачытаеш словы Закону гэтага ўголас перад усім Ізраілем, каб чулі ўсе.</verse>
				<verse number="12">Зьбяры ўвесь народ, мужчынаў і жанчынаў, дзяцей і чужынцаў, якія жывуць з табой, каб яны шукалі і вучыліся баяцца ГОСПАДА, Бога вашага, і захоўвалі, і спаўнялі ўсе словы Закону гэтага.</verse>
				<verse number="13">Таксама сыны іхнія, якія яшчэ ня ведаюць гэтага, няхай слухаюць і вучацца баяцца ГОСПАДА, Бога вашага, усе дні, як доўга будзеце жыць на зямлі, якую вы, перайшоўшы Ярдан, ідзіцё атрымаць на ўласнасьць».</verse>
				<verse number="14">І сказаў ГОСПАД Майсею: «Вось жа набліжаецца дзень сьмерці тваёй. Пакліч Егошуа і станьце ў Намёце Спатканьбня, і Я дам яму даручэньні». Дык Майсей і Егошуа пайшлі і сталі ў Намёце Спатканьня.</verse>
				<verse number="15">І ГОСПАД аб’явіўся там у слупе воблачным, які стаяў каля ўваходу ў намёт.</verse>
				<verse number="16">І сказаў ГОСПАД Майсею: «Вось жа ты засьнеш з бацькамі сваімі, а народ гэты паўстане, каб распуставаць з багамі чужымі зямлі гэтай, у якую ўвойдзе; і пакінуць яны Мяне, і парушаць запавет, які Я заключыў з імі.</verse>
				<verse number="17">І ўзгарыцца гнеў Мой супраць яго ў той дзень, і пакіну Я іх, і схаваю аблічча Маё ад іх, і будзе ён на загубу; прыйдуць на яго многія беды і ўціскі, так што скажа ён у той дзень: “За тое, што няма Бога са мной, нахлынулі гэтыя беды на мяне”.</verse>
				<verse number="18">Я вось схаваю і не пакажу аблічча Майго ў той дзень дзеля ўсіх злачынстваў, якіх ён дапусьціўся, бо пайшоў ён за багамі чужымі.</verse>
				<verse number="19">Запішыце цяпер сабе гэты гімн. Навучы яму сыноў Ізраіля, каб быў ён на вуснах іхніх, і гэтая песьня будзе Мне сьведкаю супраць сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="20">Бо Я ўвяду яго ў зямлю, якую запрысяг Я бацькам ягоным, якая ацякае ў малако і мёд. І будзе ён есьці, і наесца да сытасьці, і ў сытасьці павернецца да багоў чужых, і будзе служыць ім, а Мною пагардзіць і разарве запавет Мой.</verse>
				<verse number="21">А калі наведаюць яго шматлікія беды і крыўды, песьня гэтая будзе сьведчыць супраць яго, бо вусны нашчадкаў ягоных не забудуцца яе. Бо Я ведаю думкі ягоныя, што ён робіць сёньня, перш, чым увяду яго ў зямлю, якую абяцаў яму».</verse>
				<verse number="22">І запісаў Майсей песьню гэтую ў той дзень, і навучыў яе сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="23">А ГОСПАД загадаў Егошуа, сыну Нуна, кажучы: «Будзь мужным і моцным, бо ты ўвядзеш сыноў Ізраіля ў зямлю, якую Я абяцаў ім, і Я буду з табою».</verse>
				<verse number="24">І калі Майсей закончыў пісаць словы Закону гэтага ў кнізе,</verse>
				<verse number="25">то загадаў лявітам, якія насілі Каўчэг Запавету ГОСПАДА, кажучы:</verse>
				<verse number="26">«Вазьміце гэтую кнігу Закону і палажыце яе побач Каўчэгу Запавету ГОСПАДА, Бога вашага, каб была яна сьведкам супраць цябе.</verse>
				<verse number="27">Я ведаю ўпартасьць тваю і цьвёрды карак твой. Вось і зараз, калі жыву з вамі, заўсёды вы былі ўпартыя адносна ГОСПАДА, а тым больш па сьмерці маёй.</verse>
				<verse number="28">Зьбярыце да мяне ўсіх старшыняў пакаленьняў вашых, а таксама начальнікаў вашых, каб сказаць мне ў вушы іхнія словы гэтыя і паклікаць супраць іх неба і зямлю на сьведкаў.</verse>
				<verse number="29">Бо я ведаю, што пасьля сьмерці маёй будзеце чыніць ліхоту і зьвернеце са шляху, які я вам загадаў, і напаткаюць вас у апошнія часы няшчасьці, калі дапусьціцеся ліхоцьця перад абліччам ГОСПАДА і разгневаеце Яго ўчынкамі рук вашых».</verse>
				<verse number="30">І прамаўляў Майсей да ўсяго сходу Ізраіля словы песьні гэтай аж да канца:</verse>
			</chapter>
			<chapter number="32">
				<verse number="1">«Слухайце, нябёсы, што я гавару, і няхай чуе зямля словы вуснаў маіх!</verse>
				<verse number="2">Няхай цячэ, як дождж, навука мая, няхай падае, як раса, мова мая, як імгла, няхай імжыць на траву ды, як кроплі, капае на зямлю.</verse>
				<verse number="3">Бо я буду клікаць імя ГОСПАДА, дык дайце хвалу Богу нашаму!</verse>
				<verse number="4">Ён — скала, і дасканалыя творы Яго, бо ўсе шляхі Ягоныя справядлівыя. Бог верны, і няма ў Ім няпраўды, Ён — беззаганны і справядлівы.</verse>
				<verse number="5">Саграшылі супраць Яго, не Яго гэта дзеці, пакаленьне паганае і ліхое.</verse>
				<verse number="6">Чым аднагароджваеце ГОСПАДУ, народзе дурны і сапсуты? Ці ж Ён ня Бацька твой? Ён стварыў цябе і трымае пры жыцьці цябе.</verse>
				<verse number="7">Памятай пра дні даўнейшыя, разважай пра паасобныя пакаленьні; спытайся бацьку свайго, і ён скажа табе, старшыняў тваіх, і яны раскажуць табе.</verse>
				<verse number="8">Калі надзяляў Найвышэйшы народы, калі разьдзяляў сыноў Адама, Ён вызначыў межы народам паводле лічбы сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="9">Уласнасьць ГОСПАДА — народ Ягоны. Якуб — удзел спадчыны Ягонай.</verse>
				<verse number="10">Ён знайшоў яго на зямлі пустыннай, у месцы жаху, Ён хадзіў за ім і глядзеў, і захоўваў яго, як зрэнку вока Свайго.</verse>
				<verse number="11">Як арол прынукае лятаць птушанятаў сваіх і над імі кружляе, раскінуўшы крылы свае, і бярэ іх ды нясе на крылах сваіх,</verse>
				<verse number="12">так ГОСПАД Сам вадзіў яго, і не было з ім бога чужога.</verse>
				<verse number="13">І паставіў яго на высокай зямлі, каб спажываў плады палёў, каб піў мёд са скалы і алей з цьвёрдага камяня,</verse>
				<verse number="14">масла кароваў і малако авечак, лой бараноў і ягнятаў Башану, і казлоў разам з найчысьцейшай пшаніцай, і каб піў кроў вінаграду адборнага.</verse>
				<verse number="15">Насыціўся Ешурун і стаўся брыклівы, стаў сыты, тлусты і гладкі, і пакінуў Бога, Творцу свайго, і зьняважыў скалу збаўленьня свайго.</verse>
				<verse number="16">І гневалі яны Яго багамі чужымі, і брыдотамі прынукалі да гневу.</verse>
				<verse number="17">Ахвяры складалі яны дэманам, а ня Богу, багам, якіх ня ведалі; новым, якія нядаўна зьявіліся, якім не пакланяліся бацькі іхнія.</verse>
				<verse number="18">Заступніка, Які цябе нарадзіў, ты пакінуў, не памятаў ты ГОСПАДА, Творцу свайго.</verse>
				<verse number="19">Убачыў гэта ГОСПАД і абурыўся, бо гнявілі Яго сыны Ягоныя і дочкі.</verse>
				<verse number="20">І сказаў Ён: «Схаваю аблічча Маё ад іх і пабачу будучыню іхнюю, бо пакаленьне гэта ліхое, сыны няверныя.</verse>
				<verse number="21">Яны ўгнявілі Мяне тым, што ня богі, неразумнасьцю сваёй раздражнілі Мяне; а Я ўгняўлю іх тым, што не народ, народам дурным раздражню іх.</verse>
				<verse number="22">Узгарэўся агонь ярасьці Маёй і будзе гарэць аж да найглыбейшага пекла, і спаліць зямлю з расьліннасьцю яе, і спапяліць падваліны гор.</verse>
				<verse number="23">Я зьбяру на іх няшчасьці, пушчу на іх стрэлы Мае.</verse>
				<verse number="24">Будуць мораны яны голадам, палены трасцаю і пошасьцю лютай, і пашлю Я на іх зубы зьвяроў і атруту зьмеяў, што поўзаюць у пыле.</verse>
				<verse number="25">На двары будзе нішчыць іх меч, а ў дамах — жах, юнака разам з дзяўчынаю, немаўля разам са старым чалавекам.</verse>
				<verse number="26">Я сказаў: "Вынішчу іх і спыню ў людзей памяць пра іх".</verse>
				<verse number="27">Але спыніў гэта дзеля пыхлівасьці ворагаў, каб ворагі іхнія не вывышаліся і не казалі: "Рука нашая ўзьнятая, а ня ГОСПАД зрабіў усё гэта!"</verse>
				<verse number="28">Бо народ гэта бязрадны і неразважны.</verse>
				<verse number="29">Ці ж разважаюць яны, і ці зразумеюць гэта, і ці змогуць прадбачыць будучыню сваю!</verse>
				<verse number="30">Ці мог бы адзін гнаць тысячу, а дваіх выгнаць дзесяць тысячаў, калі б Заступнік іх не пакінуў іх, і ГОСПАД ня выдаў іх?</verse>
				<verse number="31">Бо заступнік іхні не такі, як наш Заступнік; і ворагі нашыя сьведкі ў гэтым.</verse>
				<verse number="32">Бо вінаград іхні — ад вінаграднай лазы Садомскай і з палёў Гаморскіх. Ягады іхнія атрутныя і гронкі — як палын.</verse>
				<verse number="33">Віно іхняе — атрута зьмяіная і сьмяротная атрута гадзючая.</verse>
				<verse number="34">Ці ж гэта не схавана ў-ва Мне і не заагледжана пячаткаю ў скарбніцах Маіх?</verse>
				<verse number="35">У свой час помста Мая і аднагарода — у час, калі пахісьнецца нага іхняя! Блізка ўжо дзень загубы і надыходзіць рашэньне лёсу іхняга.</verse>
				<verse number="36">І будзе судзіць ГОСПАД народ Свой, і пашкадуе Ён слугаў Сваіх; калі ўбачыць, што рука іхняя аслабела і што няма ані нявольнікаў, ані вольных.</verse>
				<verse number="37">І скажа Ён: “Дзе ж багі іхнія, скала, у якой яны пакладалі надзею,</verse>
				<verse number="38">што елі тлустасьць ахвяраў, і пілі віно іх ахвяраў вадкіх? Няхай устануць і дапамогуць вам, і няхай у бядзе абароняць вас!</verse>
				<verse number="39">Паглядзіце цяпер, што Я — адзіны, і няма Бога апрача Мяне, Я забіваю і Я даю жыць, Я калечу і Я аздараўляю, і няма такога, хто б з рукі Маёй мог вырвацца.</verse>
				<verse number="40">Падыму Я аж да неба руку Маю і скажу: "Жыву вечна!"</verse>
				<verse number="41">Калі Я вывастру меч Мой бліскучы і рука Мая выканае прысуд, адпомшчу Я ворагам Маім, і тым, што ненавідзяць Мяне, аднагараджуся.</verse>
				<verse number="42">Насычу кроўю стрэлы Мае і меч Мой насыціцца мясам, крывёй забітых і палонных, галовамі варожых правадыроў!”</verse>
				<verse number="43">Хваліце, народы, народ Ягоны, бо адпомсьціць Ён кроў слугаў Сваіх і міласьцівы будзе да зямлі народу Свайго».</verse>
				<verse number="44">І пайшоў Майсей з Егошуа, сынам Нуна, і пераказаў усе словы песьні гэтае ў вушы народу.</verse>
				<verse number="45">Калі Майсей скончыў пераказваць усе словы гэтыя ўсяму Ізраілю,</verse>
				<verse number="46">сказаў ім: «Захавайце ў сэрцы вашым ўсе словы, якія я вам сёньня аб’яўляю, і загадайце дзецям вашым захоўваць іх, і выконваць усе словы Закону гэтага.</verse>
				<verse number="47">Бо слова гэтае ня ёсьць для вас малаважнае, але гэта жыцьцё вашае; і ў слове гэтым доўга жыць будзеце на зямлі, у якую, перайшоўшы Ярдан, увойдзеце, каб завалодаць ёю».</verse>
				<verse number="48">У той самы дзень сказаў ГОСПАД Майсею:</verse>
				<verse number="49">«Узыйдзі на гэтую гару Абарым, на гару Нэво, якая ў зямлі Мааў насупраць Ерыхону, і паглядзі на зямлю Ханаан, якую Я дам сынам Ізраіля на ўласнасьць.</verse>
				<verse number="50">І ты памрэш на гары, на якую ты ўзыйдзеш, і далучышся да народу свайго, як памёр Аарон, брат твой, на гары Гор і далучыўся да народу свайго.</verse>
				<verse number="51">Бо саграшылі вы адносна Мяне між сынамі Ізраіля пры водах Мэрыбы каля Кадэшу, на пустыні Сін, бо ня выявілі пашаны да Мяне сярод сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="52">Таму толькі здалёк убачыш тую зямлю, але ты сам ня ўвойдзеш у тую зямлю, якую Я даю сынам Ізраіля».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="33">
				<verse number="1">Вось гэта дабраславенства, якім дабраславіў Майсей, чалавек Божы, сыноў Ізраіля перад сьмерцю сваёй.</verse>
				<verse number="2">Ён сказаў: «ГОСПАД прыйшоў з Сынаю і з Сэіру зьявіўся ім; зьявіўся з гары Паран і прыходзіць з Мэрыбы пад Кадэш, з Яго правіцы агонь палае.</verse>
				<verse number="3">Сапраўды Ён любіць народы, усе сьвятыя Ягоныя ў руцэ Ягонай, і тыя, якія туляцца да ног Тваіх, слухаюць мудрасьць з навукі Тваёй.</verse>
				<verse number="4">Закон даў нам Майсей, спадчыну супольнасьці Якуба.</verse>
				<verse number="5">І быў выбраны ў Ешуруна валадар на сходзе князёў народу разам з пакаленьнямі Ізраіля.</verse>
				<verse number="6">Няхай жыве Рубэн і няхай не памірае, хоць ён невялікі лікам.</verse>
				<verse number="7">Гэткае дабраславенства Юды: “Выслухай, ГОСПАДЗЕ, голас Юды і прывядзі яго да народу Свайго. Рука ягоная ваяваць будзе за яго, а Ты ўспаможаш яго супраць ворагаў ягоных”.</verse>
				<verse number="8">Да Левія таксама сказаў: “Твае тумім і ўрым дай чалавеку сьвятому Твайму, якога выставіў Ты на выпрабаваньне ў Масе і з якім спрачаўся ля водаў Мэрыбы.</verse>
				<verse number="9">Ён пра бацьку свайго і маці сваю сказаў: "Ня ведаю вас". І ня ведае братоў сваіх і дзяцей сваіх. Так берагуць яны словы Твае і запавет Твой захоўваюць.</verse>
				<verse number="10">Вучаць яны пастановам Тваім Якуба і Закону Твайму — Ізраіля; і паляць кадзіла перад Табою, і цэласпаленьні — на ахвярнiку Тваім.</verse>
				<verse number="11">Дабраславі, ГОСПАДЗЕ, моц ягоную i прымі творы рук ягоных. Стаўчы сьцёгны непрыяцелям ягоным, і тыя, што зьненавідзелі яго, няхай не падымуцца”.</verse>
				<verse number="12">Пра Бэн’яміна сказаў: “Умілаваны ГОСПАДАМ будзе жыць упэўнена з Ім, Найвышэйшы будзе апекавацца ім увесь дзень, і супачыне ён на руках Ягоных”.</verse>
				<verse number="13">Пра Язэпа таксама сказаў: “Дабраслаўлёна ГОСПАДАМ зямля ягоная дарамі неба, расою, а таксама крыніцамі бездані падземнай,</verse>
				<verse number="14">дарамі сонца і пладамі месяцаў,</verse>
				<verse number="15">багацьцем гор адвечных і дарамі ўзгоркаў векавых,</verse>
				<verse number="16">пладамі зямлі і багацьцем ейным. Дабраславенствы Таго, Хто аб’явіўся ў кусьце, сплывуць на галаву Язэпа і на галаву пасьвячонага пасярод братоў сваіх.</verse>
				<verse number="17">Прыгажосьць ягоная — як першароднага быка, і рогі ягоныя — як рогі буйвала, імі збадае народы аж да канца зямлі. Такая шматлікасьць Эфраіма, і такія тысячы Манасы”.</verse>
				<verse number="18">Пра Завулёна сказаў: “Цешся, Завулён, у выхадзе тваім, а ты, Ісахар, у намётах тваіх!</verse>
				<verse number="19">Паклічуць народы на гару, там будуць складаць ахвяры справядлівасьці. Яны будуць карыстацца шчодрасьцю мора і багацьцямі, схаванымі у пяску”.</verse>
				<verse number="20">Пра Гада вось што сказаў: “Дабраслаўлёны той, хто пашырае Гада! Як леў будзе ён адпачываць, разарве ён плячо і галаву.</verse>
				<verse number="21">І ён убачыць найлепшае для сябе, бо там памешчана частка правадыра, і быў ён з князямі народу, і рабіў справядлівае перад ГОСПАДАМ і прысуды Ягоныя адносна Ізраіля”.</verse>
				<verse number="22">Пра Дана гэтак сказаў: “Дан — ільвянятка, якое выскоквае часта з Башану”.</verse>
				<verse number="23">Пра Нэфталі сказаў: “Нэфталі перапоўнены спагаднасьцю і поўны будзе дабраславенства ГОСПАДАВАГА; завалодае морам і поўднем”.</verse>
				<verse number="24">Пра Асэра вось што сказаў: “Дабраслаўлёны Асэр між сынамі! Ён будзе падабацца братам сваім і будзе мачыць у алеі нагу сваю.</verse>
				<verse number="25">З жалеза і медзі засаўкі твае, як дні твае, трывае сіла твая”.</verse>
				<verse number="26">Няма другога такога, як Бог Ешуруна, Які ідзе па небе на дапамогу табе ды ў славе Сваёй па воблаках.</verse>
				<verse number="27">Прыбежышча тваё — Бог адвечны, абарона твая — рукі вечныя. Ён выганіць перад табою ворага і скажа: “Зьнішчы”.</verse>
				<verse number="28">Ізраіль будзе жыць бясьпечна, вочы Якуба бачаць перад сабою зямлю, багатую хлебам і віном, і нябёсы яго сыплюць расу.</verse>
				<verse number="29">Шчасьлівы ты, Ізраіль, хто падобны да цябе? Народ, якога захоўвае ГОСПАД, Ён — шчыт абароны тваёй і меч славы тваёй. Ворагі твае скараюцца перад табой, і ты будзеш таптаць каркі іхнія».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="34">
				<verse number="1">Майсей з раўніны Мааву ўзыйшоў на гару Нэво, на вяршыню Пісга насупраць Ерыхону. І паказаў яму ГОСПАД усю зямлю Гілеад аж да Дану,</verse>
				<verse number="2">і ўсю зямлю Нэфталі, зямлю Эфраіма і Манасы, i ўсю зямлю Юды аж па мора заходняе,</verse>
				<verse number="3">Нэгеў і абшар раўніны Ерыхону, гораду пальмаў, аж да Цоару.</verse>
				<verse number="4">І сказаў ГОСПАД яму: «Гэта ёсьць тая зямля, якую Я запрысяг Абрагаму, Ісааку і Якубу, кажучы: “Я дам яе насеньню твайму”. Бачыў ты яе вачыма сваімі, але ня ўвойдзеш у яе».</verse>
				<verse number="5">Там, у зямлі Мааў, паводле волі ГОСПАДА памёр Майсей, слуга Божы.</verse>
				<verse number="6">І пахавалі яго ў даліне ў зямлі Мааў насупраць Бэт-Пэору. І ніхто з людзей ня ведае магілы ягонай па сёньняшні дзень.</verse>
				<verse number="7">Майсей меў сто дваццаць гадоў, калі памёр, але вочы ягоныя не прыцьміліся, і быў ён поўны сілы.</verse>
				<verse number="8">Плакалі дзеля сьмерці Майсея сыны Ізраіля трыццаць дзён на раўніне Мааву. Пасьля скончыліся дні жалобы па Майсею.</verse>
				<verse number="9">Егошуа, сын Нуна, на якога Майсей усклаў рукі, быў поўны духа мудрасьці. І слухалі яго сыны Ізраіля, і рабілі ўсё, як загадаў ГОСПАД праз Майсея.</verse>
				<verse number="10">І не знайшоўся больш у Ізраілі прарок такі, як Майсей, якога ведаў бы ГОСПАД тварам у твар</verse>
				<verse number="11">і якога б паслаў чыніць у зямлі Эгіпецкай перад фараонам і перад слугамі ягонымі, і перад усёй зямлёй ягонай</verse>
				<verse number="12">такія знакі і цуды, якія чыніў Майсей на вачах усяго Ізраіля.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="6">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Пасьля сьмерці Майсея, слугі ГОСПАДА, сказаў ГОСПАД да Егошуа, сына Нуна, памочніка Майсея.</verse>
				<verse number="2">«Майсей, слуга Мой, памёр. Дык цяпер ты ўстань і перайдзі праз гэты вось Ярдан, ты і ўвесь народ гэты, у зямлю, якую Я даю сынам Ізраіля.</verse>
				<verse number="3">Кожнае месца, на якое ступіць нага вашая, Я даю вам, як Я сказаў Майсею.</verse>
				<verse number="4">Ад пустыні і ад Лібану гэтага аж да ракі вялікай, ракі Эўфрат, уся зямля Хетытаў, і аж да Вялікага Мора на захад сонца будзе мяжа вашая.</verse>
				<verse number="5">Ніхто ня зможа супрацівіцца табе ў-ва ўсе дні жыцьця твайго, і як Я быў з Майсеем, так буду з табою. Не пакіну цябе і не адступлю ад цябе.</verse>
				<verse number="6">Будзь цьвёрды і мужны, бо ты гэтаму народу жэрабям разьдзеліш зямлю, якую Я запрысяг бацькам іхнім, што дам ім.</verse>
				<verse number="7">Толькі будзь цьвёрды і вельмі мужны, каб старанна выконваў увесь Закон, які пераказаў табе Майсей, слуга Мой. Не адступішся ад яго ані ўправа, ані ўлева, каб меў посьпех у-ва ўсім, да чаго будзеш імкнуцца.</verse>
				<verse number="8">Няхай не адыйдзе гэтая кніга Закону ад вуснаў тваіх, але будзеш разважаць над ёй ўдзень і ўначы, каб старанна выканаць усё, што напісана ў ёй. Тады будуць шчасьлівыя шляхі твае і будзеш мець посьпех.</verse>
				<verse number="9">Вось, Я загадваю табе: “Будзь цьвёрды і мужны, не палохайся і ня бойся, бо з табою ГОСПАД, Бог твой, усюды, куды ні пойдзеш”».</verse>
				<verse number="10">Загадаў тады Егошуа начальнікам народу: «Прайдзіце праз табар і загадайце народу, кажучы:</verse>
				<verse number="11">“Прыгатуйце сабе ежу, бо праз тры дні вы пяройдзеце праз гэты Ярдан, каб завалодаць зямлёю, якую ГОСПАД, Бог ваш, дае вам на уласнасьць”».</verse>
				<verse number="12">А пакаленьню Рубэна і Гада, і палове пакаленьня Манасы сказаў:</verse>
				<verse number="13">«Прыпомніце, што вам загадаў Майсей, слуга ГОСПАДА, кажучы: “ГОСПАД, Бог ваш, даў вам супакой і зямлю гэтую.</verse>
				<verse number="14">Жонкі вашыя, і дзеці вашыя, і жывёла вашая будуць у зямлі, якую даў вам Майсей за Ярданам. Вы, аднак, пяройдзеце са зброяй перад братамі вашымі, ўсе здольныя да бою мужчыны, і будзеце дапамагаць ім,</verse>
				<verse number="15">аж пакуль дасьць ГОСПАД супакой братам вашым, як і вам даў, каб яны таксама валодалі зямлёй, якую ГОСПАД, Бог ваш, мае даць ім. А потым вернецеся ў зямлю пражываньня вашага, якую даў вам Майсей, слуга ГОСПАДА, за Ярданам на ўсход сонца, і будзеце жыць у ёй”».</verse>
				<verse number="16">Адказалі тады яны Егошуа ў гэтыя словы: «Усё, што ты загадаў нам, зробім, і куды пашлеш, пойдзем.</verse>
				<verse number="17">Як слухалі мы ў-ва ўсім Майсея, так будзем слухаць цябе. Толькі няхай будзе ГОСПАД, Бог твой, з табою, як быў з Майсеем.</verse>
				<verse number="18">Хто будзе пярэчыць вуснам тваім і ня слухацца словаў тваіх, што загадаеш, няхай будзе пакараны сьмерцю. Ты толькі будзь цьвёрды і мужны».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">Егошуа, сын Нуна, з Шыттыму паслаў патаемна двух выведчыкаў і сказаў ім: «Ідзіце і аглядайце зямлю і горад Ерыхон». І яны пайшлі, і ўвайшлі ў дом распусьніцы імем Рахаў, і там затрымаліся.</verse>
				<verse number="2">Данесьлі пра гэта валадару Ерыхонскаму і сказалі: «Гэтыя вось людзі прыйшлі сюды ноччу ад сыноў Ізраіля, каб выведаць зямлю».</verse>
				<verse number="3">І валадар Ерыхонскі паслаў да Рахаў людзей, загадваючы: «Вывядзі тых людзей, якія прыйшлі да цябе і ўвайшлі ў дом твой. Яны — выведчыкі і прыйшлі выведаць усю гэтую зямлю».</verse>
				<verse number="4">Але жанчына ўзяла і схавала мужоў тых, і сказала: «Прызнаюся, прыйшлі да мяне людзі тыя, але я ня ведала, адкуль яны.</verse>
				<verse number="5">Калі ў поцемках зачынялася брама, яны разам выйшлі, і я ня ведаю, куды яны пайшлі. Бяжыце шпарка за імі і зловіце іх».</verse>
				<verse number="6">Сама ж яна завяла іх на дах дому свайго і закрыла іх снапамі лёну, якія там былі.</verse>
				<verse number="7">Тыя ж людзі [валадара], пабеглі дарогаю, якая ідзе да бродаў на Ярдане. Пасьля іх адыходу брама была адразу зачынена.</verse>
				<verse number="8">Яшчэ не заснулі тыя, што хаваліся, як Рахаў прыйшла да іх і сказала:</verse>
				<verse number="9">«Я ведаю, што ГОСПАД аддаў вам зямлю гэтую, і жах перад вамі ахапіў нас, і ўсе жыхары зямлі памлелі перад вамі.</verse>
				<verse number="10">Чулі мы, што ГОСПАД асушыў перад вамі воды Мора Чырвонага, калі выйшлі вы з Эгіпту і што вы зрабілі двум валадарам Амарэйскім, якія жылі за Ярданам,ыгону і Огу, якіх вы забілі.</verse>
				<verse number="11">Усё вось гэта чуючы, мы баімся і млее ў нас сэрца нашае ды займае дух нам дзеля вашага надыходу. Бо ГОСПАД, Бог ваш, Ён — Бог у небе высока і на зямлі нізка.</verse>
				<verse number="12">Цяпер вось прысягніце мне на ГОСПАДА, што як я вам зьявіла міласэрнасьць, так і вы зробіце ласку сям’і бацькі майго і дасьцё мне знак як заруку,</verse>
				<verse number="13">што захаваеце бацьку майго і маці маю, братоў маіх і сясьцёр маіх і ўсё, што іхняе, і ўратуеце душы нашыя ад сьмерці».</verse>
				<verse number="14">Яны адказалі ёй: «Мы за вас гатовыя памерці, калі толькі нас ня выдасі. Калі ГОСПАД аддасьць нам гэтую зямлю, зьявім табе міласэрнасьць і вернасьць».</verse>
				<verse number="15">І спусьціла яна іх на вяроўцы з акна, бо дом яе прылягаў да муру гарадзкога і яна як бы ў мурах пражывала.</verse>
				<verse number="16">І сказала яна ім: «Ідзіце ў горы, каб часам не сустрэлі вас тыя, што шукаюць вас. Там перахаваецеся тры дні, пакуль яны вернуцца, і тады пойдзеце шляхам сваім».</verse>
				<verse number="17">Выведчыкі сказалі ёй: «Мы будзем чыстыя ад прысягі гэтай, якою запрысягла ты нас, калі ты ня зробіш гэтак:</verse>
				<verse number="18">Калі мы ўвойдзем у гэтую зямлю, ты прывяжы вяроўку з пурпуровых нітак да вакна, праз якое спусьціла нас. І забяры ў дом свой бацьку свайго, маці сваю, братоў сваіх і ўсю радню сваю.</verse>
				<verse number="19">Калі хто выйдзе з дзьвярэй дому твайго, то кроў яго спадзе на галаву ягоную, а мы будзем невінаватыя. А калі хто ў доме з табой будзе заставацца, кроў ягоная спадзе на галаву нашую, калі нечая рука іх дакранецца.</verse>
				<verse number="20">Калі, аднак, нашую справу ты выявіш, мы будзем свабодныя ад прысягі, якою ты нас зьвязала».</verse>
				<verse number="21">На гэта яна адказала: «Як вы сказалі, няхай так будзе». І адпусьціла іх у дарогу, і яны пайшлі, а яна павесіла пурпуровую вяроўку ў вакне.</verse>
				<verse number="22">Выведчыкі пайшлі, і прыйшлі ў горы, і там былі тры дні, аж пакуль не вярнуліся людзі, пасланыя на пошукі іх. Тыя ж шукалі па ўсёй дарозе і не знайшлі іх.</verse>
				<verse number="23">Тады вярнуліся і два выведчыкі. Яны зыйшлі з гары, пераправіліся праз раку, а калі прыйшлі да Егошуа, сына Нуна, расказалі яму ўсё, што іх спаткала.</verse>
				<verse number="24">І дадалі: «Аддаў ГОСПАД у рукі нашыя ўсю гэтую зямлю, і ўсе жыхары яе млеюць у страху перад намі».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">І вось Егошуа, рана раніцай ўстаўшы, падняў табар. Выйшаўшы з Шыттыму, прыйшлі яны над Ярдан, ён і ўсе сыны Ізраіля, і затрымаліся там перад пераправай.</verse>
				<verse number="2">Праз тры дні прайшлі начальнікі праз табар</verse>
				<verse number="3">і далі загад народу: «Калі ўбачыце Каўчэг Запавету ГОСПАДА, Бога вашага, і сьвятароў з роду Левія, якія нясуць яго, дык вы, устаўшы, ідзіце за ім.</verse>
				<verse number="4">Няхай паміж вамі і Каўчэгам будзе прастор каля двух тысячаў локцяў, і не набліжайцеся да яго, каб вы ведалі, якім шляхам ісьці, бо раней вы гэтым шляхам не хадзілі».</verse>
				<verse number="5">І сказаў Егошуа народу: «Асьвяціцеся! Бо заўтра выявіць ГОСПАД пасярод вас цуды».</verse>
				<verse number="6">І сказаў сьвятарам: «Вазьміце Каўчэг Запавету ды ідзіце перад народам». Яны ўзялі і пайшлі перад народам.</verse>
				<verse number="7">І сказаў ГОСПАД да Егошуа: «Сёньня Я пачну ўзвышаць цябе перад ўсім Ізраілем, каб ведалі яны, што як Я быў з Майсеем, так буду з табой.</verse>
				<verse number="8">Ты ж загадай сьвятарам, якія нясуць Каўчэг Запавету і скажы ім: “Калі прыйдзеце на бераг Ярдану, станеце ў Ярдане!”»</verse>
				<verse number="9">І сказаў Егошуа сынам Iзраіля: «Падыйдзіце сюды і паслухайце словы ГОСПАДА, Бога вашага».</verse>
				<verse number="10">І зноў казаў Егошуа: «Па гэтым пазнаеце, што Бог жывы пасярод вас, і што напэўна Ён прагоніць Хананейцаў, Хетаў, Хівеяў, Пэрэзеяў, Гіргашэяў, Амарэяў і Евусеяў.</verse>
				<verse number="11">Вось жа Каўчэг Запавету Госпада ўсёй зямлі пяройдзе перад вамі праз Ярдан.</verse>
				<verse number="12">Дык выбярыце дванаццаць мужчынаў з пакаленьняў Iзраіля, па адным з кожнага пакаленьня.</verse>
				<verse number="13">Як толькі стопы ног сьвятароў, што нясуць Каўчэг ГОСПАДА, Госпада ўсёй зямлі, будуць у водах Ярдану, воды разьдзеляцца, і тыя, што цякуць з гораў, стануць сьцяною».</verse>
				<verse number="14">І калі народ вырушыў з намётаў сваіх, каб пераправіцца праз Ярдан, сьвятары, якія несьлі Каўчэг Запавету, ішлі перад народам.</verse>
				<verse number="15">Заледзь прыбылі над Ярдан, і ногі сьвятароў, якія несьлі Каўчэг, уступілі ў ваду, — а Ярдан у пару жніва паднімаецца аж да берагоў, —</verse>
				<verse number="16">вада, што цякла зьверху, затрымалася і стала сьцяной на вялікім прасторы ад гораду Адама, які побач з Цартанам, а тая, што цякла ў мора Арабы, значыць у Мора Салёнае, сьцякала, аж зусім счэзла.</verse>
				<verse number="17">І народ пераходзіў каля Ерыхону, а сьвятары, якія несьлі Каўчэг Запавету ГОСПАДА, стаялі на сухой зямлі пасярод Ярдану цьвёрдаю нагою, аж пакуль увесь народ пераходзіў праз Ярдан.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">Калі ўвесь народ пераправіўся праз Ярдан, сказаў ГОСПАД да Егошуа:</verse>
				<verse number="2">«Выбярыце дванаццаць мужчынаў спасярод народу, па адным з кожнага пакаленьня,</verse>
				<verse number="3">і загадайце, каб узялі з сярэдзіны Ярдану, дзе моцна стаялі ногі сьвятароў, дванаццаць камянёў, якія панесіцё з сабою і паложыце ў месцы, дзе разложыцеся табарам пераначаваць».</verse>
				<verse number="4">Тады Егошуа паклікаў дванаццаць мужчынаў, якіх выбраў з сыноў Iзраіля, па адным з кожнага пакаленьня.</verse>
				<verse number="5">І сказаў ім Егошуа: «Пайдзеце перад Каўчэгам ГОСПАДА, Бога вашага, на сярэдзіну Ярдану і няхай кожны прынясе на плячах сваіх па адным камяні паводле лічбы пакаленьняў сыноў Iзраіля.</verse>
				<verse number="6">Няхай гэта будзе знакам для вас. А калі сыны вашыя ў будучыні спытаюцца ў вас: “Што значаць гэтыя камяні?” —</verse>
				<verse number="7">вы адкажаце: “Гэта памятка таго, што воды Ярдану разьдзяліліся перад Каўчэгам Запавету ГОСПАДА, калі ён перапраўляўся праз яго. Дзеля таго паложаны камяні гэтыя як памятка сынам Iзраіля на вечна”».</verse>
				<verse number="8">І сыны Ізраіля зрабілі так, як загадаў ім Егошуа: прынесьлі з сярэдзіны Ярдану дванаццаць камянёў, як Егошуа загадаў ГОСПАД, паводле пакаленьняў сыноў Ізраіля, і прынесьлі ў месца, дзе былі разлажыўшыся табарам. Там іх палажылі.</verse>
				<verse number="9">Таксама іншых дванаццаць камянёў палажыў Егошуа на сярэдзіне Ярдану, дзе стаялі сьвятары, якія несьлі Каўчэг Запавету. Яны там знаходзяцца да сёньняшняга дня.</verse>
				<verse number="10">Сьвятары, якія несьлі Каўчэг, стаялі на сярэдзіне Ярдану, аж пакуль не было выканана ўсё, што ГОСПАД загадаў Егошуа абвясьціць народу, згодна з тым, што загадаў Майсей Егошуа. Народ жа пасьпешна перапраўляўся.</verse>
				<verse number="11">Калі ўжо ўсе пераправіліся, тады перайшоў і Каўчэг ГОСПАДА, перайшлі і сьвятары, і сталі наперадзе народу.</verse>
				<verse number="12">А сыны Рубэна, і сыны Гада, і палова пакаленьня Манасы перайшлі ўзброеныя наперадзе сыноў Ізраіля, як ім загадаў Майсей.</verse>
				<verse number="13">Каля сарака тысячаў ваяроў узброеных перайшло перад абліччам ГОСПАДА на раўніны Ерыхонскія, каб ваяваць.</verse>
				<verse number="14">У той дзень узьвялічыў ГОСПАД Егошуа перад усім Ізраілем, і сталі баяцца яго, як баяліся Майсея ў-ва ўсе дні жыцьця ягонага.</verse>
				<verse number="15">І сказаў ГОСПАД да Егошуа:</verse>
				<verse number="16">«Загадай сьвятарам, якія несьлі Каўчэг Запавету, каб выйшлі з Ярдану!»</verse>
				<verse number="17">І загадаў Егошуа сьвятарам: «Выйдзіце з Ярдану».</verse>
				<verse number="18">Калі яны выйшлі, несучы Каўчэг Запавету ГОСПАДА, і пачалі ісьці па сухой зямлі, вярнуліся воды на месца сваё і цяклі як раней у сваіх берагах.</verse>
				<verse number="19">У дзясяты дзень першага месяцу народ выйшаў з Ярдану і расклаўся табарам у Гільгале, на ўсход ад Ерыхону.</verse>
				<verse number="20">Тых жа дванаццаць камянёў, якія былі ўзятыя з Ярдану, Егошуа паставіў у Гільгале,</verse>
				<verse number="21">і сказаў сынам Ізраіля: «Калі спытаюцца сыны вашыя ў будучыні бацькоў сваіх: “Што азначаюць гэтыя камяні?” —</verse>
				<verse number="22">скажыце сынам вашым: “Па сухім дне перайшоў Ізраіль гэтую раку Ярдан,</verse>
				<verse number="23">бо ГОСПАД, Бог ваш, высушыў ваду Ярдану на вачах вашых, пакуль вы не перайшлі, як раней учыніў з Морам Чырвоным, якое высушыў перад намі, пакуль мы праз яго не перайшлі,</verse>
				<verse number="24">каб усе народы на зямлі пазналі магутную руку ГОСПАДА, ды каб і вы ў-ва ўсе дні баяліся ГОСПАДА, Бога вашага”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">Калі ўсе валадары Амарэйцаў, якія жылі за Ярданам на захад, ды ўсе валадары Ханаану, якія жылі ўздоўж мора, пачулі, што ГОСПАД высушыў воды Ярдану перад сынамі Ізраіля, аж пакуль яны пераправіліся, дык аслабела ў іх сэрца і страцілі яны адвагу перад сынамі Ізраіля.</verse>
				<verse number="2">У той час сказаў ГОСПАД да Егошуа: «Зрабі сабе нажы каменныя і абрэж сыноў Ізраіля другі раз».</verse>
				<verse number="3">І зрабіў ён нажы каменныя, і абрэзаў сыноў Ізраіля на ўзгорку Аралёт.</verse>
				<verse number="4">Такая вось прычына другога абразаньня: увесь народ, які выйшаў з Эгіпту, мужчынскага роду, усе ваяры памерлі, вандруючы па пустыні,</verse>
				<verse number="5">а яны ўсе былі абрэзаны. Народ жа, які нарадзіўся ў пустыні, ня быў абрэзаны.</verse>
				<verse number="6">Сорак гадоў блукалі сыны Ізраіля па пустыні, пакуль не загінулі ўсе ваяры, людзі, якія выйшлі з Эгіпту, якія ня чулі голасу ГОСПАДА і якім Ён запрысяг, што не пакажа ім зямлю, якая ацякае малаком і мёдам.</verse>
				<verse number="7">Сыны вось іхнія, якія сталі на месца бацькоў, былі абрэзаны Егошуам, бо яны пасьля нараджэньня свайго не былі абрэзаны, і ніхто іх у дарозе не абразаў.</verse>
				<verse number="8">Калі ўжо ўсе былі абрэзаны, заставаліся ў тым самым месцы табарам, пакуль не паздаравелі.</verse>
				<verse number="9">І сказаў ГОСПАД да Егошуа: «Сёньня зьняў Я з вас ганьбу Эгіпецкую». Таму названа было тое месца Гільгал і ператрывала [назва гэтая] да сёньняшняга дня.</verse>
				<verse number="10">І заставаліся сыны Ізраіля ў Гільгале, і ў чатырнаццаты дзень месяца сьвяткавалі Пасху вечарам на раўнінах Ерыхонскіх.</verse>
				<verse number="11">А на другі дзень Пасхі елі плады той зямлі, праснакі і зерне пражанае.</verse>
				<verse number="12">Манна спынілася ад другога дня, калі пачалі есьці плады той зямлі. І ня елі ўжо манны сыны Ізраіля, а харчаваліся ў той год пладамі зямлі Ханаан.</verse>
				<verse number="13">Калі Егошуа быў на полі каля гораду Ерыхону, падняў вочы і ўбачыў мужа, што стаяў насупраць яго і трымаў аголены меч. І падыйшоў Егошуа да яго і спытаўся: «Ці на нашым баку ты, ці на баку ворагаў нашых?»</verse>
				<verse number="14">Ён адказаў: «Не. Я — правадыр войска ГОСПАДА, і вось Я прыйшоў». Тады Егошуа ўпаў вобліч, і пакланіўся яму, і сказаў яму: «Што скажа Госпад слузе Свайму?»</verse>
				<verse number="15">Князь войска ГОСПАДА сказаў Егошуа: «Здымі сандалы з ног тваіх, бо месца, на якім ты стаіш, — сьвятое». Егошуа зрабіў, як яму было загадана.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="6">
				<verse number="1">Ерыхон быў абкружаны мурам і замкнуўся перад сынамі Ізраіля. Ніхто не выходзіў з яго і ніхто не ўваходзіў.</verse>
				<verse number="2">Тады ГОСПАД сказаў да Егошуа: «Вось, Я аддаю ў рукі твае Ерыхон, валадара яго і ўсіх моцных ваяроў.</verse>
				<verse number="3">Усе вы, узброеныя ваяры, абыходзьце вакол гораду раз у дзень. Так рабіце шэсьць дзён.</verse>
				<verse number="4">Сем сьвятароў будзе несьці перад Каўчэгам сем трубаў з бараніх рагоў. У сёмы дзень абыйдзіце вакол гораду сем разоў, а сьвятары будуць трубіць у трубы.</verse>
				<verse number="5">Дык калі загудзіць працягла рог барані і вы пачуеце гук трубы, няхай увесь народ узвысіць гучны крык ваенны, і мур гораду разваліцца на месцы, і народ увойдзе, кожны проста перад сабою».</verse>
				<verse number="6">Егошуа, сын Нуна, паклікаў сьвятароў і сказаў ім: «Нясіце Каўчэг Запавету, а сем сьвятароў няхай нясуць сем трубаў з рагоў бараніх перад Каўчэгам ГОСПАДА».</verse>
				<verse number="7">А потым загадаў народу: «Ідзіце і абыходзьце горад, а ўзброеныя ваяры няхай ідуць перад Каўчэгам ГОСПАДА».</verse>
				<verse number="8">Як толькі Егошуа скончыў гаварыць, сем сьвятароў затрубілі ў сем трубаў з рагоў бараніх і пайшлі, а Каўчэг Запавету ГОСПАДА пайшоў за імі.</verse>
				<verse number="9">І ўсё ўзброенае войска ішло перад сьвятарамі, што трубілі, а рэшта войска ішла за Каўчэгам, і трубы штораз мацней трубілі.</verse>
				<verse number="10">А Егошуа загадаў людзям: «Не гаманіце, каб ня чуўся гоман ваш, і каб нават слова не выходзіла з вуснаў вашых, але калі настане дзень, у які скажу вам: “Крычыце”, тады будзеце крычаць».</verse>
				<verse number="11">І вось Каўчэг ГОСПАДА за дзень абыйшоў горад, і ўсе вярнуліся ў табар, і там пераначавалі.</verse>
				<verse number="12">І ўстаў Егошуа рана, і сьвятары ўзялі Каўчэг Запавету.</verse>
				<verse number="13">Сем з іх узялі сем трубаў з рагоў бараніх, і пайшлі перад Каўчэгам ГОСПАДА, ідучы і трубячы, а ўзброеныя дружыны ішлі перад імі, а рэшта войска ішла за Каўчэгам і, ідучы, трубілі.</verse>
				<verse number="14">І ў другі дзень абыйшлі горад адзін раз і вярнуліся ў табар свой. Так рабілі шэсьць дзён.</verse>
				<verse number="15">У сёмы дзень, на сьвітаньні ўстаўшы, абыйшлі горад такім самым спосабам сем разоў. Толькі ў той дзень абыйшлі горад сем разоў.</verse>
				<verse number="16">Калі сьвятары за сёмым разам затрубілі ў трубы, Егошуа крыкнуў народу: «Крычыце! ГОСПАД аддаў вам гэты горад.</verse>
				<verse number="17">Няхай будзе горад пад клятваю! Ён і ўсё, што ў ім — для ГОСПАДА. Адна толькі Рахаў распусьніца будзе жыць разам з усімі, якія будуць з ёй у доме, бо яна схавала выведчыкаў, якіх мы паслалі.</verse>
				<verse number="18">Вы ж сьцеражыцеся, каб нічога абложанага клятвай ня бралі, каб і самім не падпасьці пад клятву, калі возьмеце што-небудзь, бо тады вы зрабілі б праклятым увесь табар і прынесьлі б яму няшчасьце.</verse>
				<verse number="19">Усё, што залатое або срэбнае, і посуд мядзяны, і жалеза — гэта сьвятыня для ГОСПАДА, і памешчаны яны будуць у скарбоўнях Ягоных».</verse>
				<verse number="20">І народ падняў гармідар ваенны, і затрубілі ў трубы. Як толькі пачуў народ гук трубаў, закрычаў гучным крыкам ваенным, і муры разваліся на месцы, і народ увайшоў у горад, кожны на прасткі. І так занялі горад.</verse>
				<verse number="21">Сілай клятвы ўсё прызначалі на сьмерць, і выбілі ўсіх, хто ў ім быў, ад мужчыны да жанчыны, ад дзіцяці да старога, і валоў, авечак і аслоў пабілі мячом.</verse>
				<verse number="22">Двум жа мужчынам, якія былі выведчыкамі, Егошуа сказаў: «Ідзіце ў дом тае жанчыны распусьніцы і прывядзіце яе і ўсё, што ейнае, як ёй пад прысягай абяцалі».</verse>
				<verse number="23">Юнакі пайшлі і прывялі Рахаў і бацькоў ейных, братоў ейных і ўсе рэчы, і сваякоў яе, і пакінулі за табарам.</verse>
				<verse number="24">Горад жа і ўсё, што ў ім было, спалілі, апрача срэбра, золата, мядзянага посуду і жалеза, якія аддалі ў скарбоўню дому ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="25">А Рахаў распусьніцу, і сям’ю бацькі яе ды ўсё, што мела, пакінуў Егошуа пры жыцьці. І абжылася яна між Ізраіля па сёньняшні дзень, таму што схавала выведчыкаў, якіх паслаў Егошуа для выведваньня Ерыхону.</verse>
				<verse number="26">У той час Егошуа пакляўся і сказаў: «Няхай будзе пракляты перад абліччам ГОСПАДА чалавек, які ўзяўся б адбудаваць горад Ерыхон. За цану жыцьця першароднага свайго закладзе падваліны ягоныя, за цану жыцьця наймалодшага сына паставіць брамы».</verse>
				<verse number="27">І ГОСПАД быў з Егошуа, і слава яго разыйшлася па ўсёй зямлі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="7">
				<verse number="1">А сыны Ізраіля дапусьціліся злачынства, бо ўзялі рэчы заклятыя, бо Ахан, сын Кармія, сына Забдыя, сына Зэраха з пакаленьня Юды ўзяў нешта з рэчаў заклятых. Дык разгневаўся ГОСПАД на сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="2">Егошуа паслаў з Ерыхону людзей у Гай, які каля Бэт-Авэну на ўсход ад Бэтэлю, кажучы ім: «Ідзіце і выведайце зямлю». Яны пайшлі і агледзелі Гай,</verse>
				<verse number="3">і, вярнуўшыся, сказалі Егошуа: «Няхай не ідзе ўвесь народ, але няхай пойдуць дзьве або тры тысячы і зьнішчаць горад. Не турбуй увесь народ, бо мала ворагаў».</verse>
				<verse number="4">Дык выбралася каля трох тысячаў ваяроў, але яны кінуліся на ўцёкі перад жыхарамі Гаю.</verse>
				<verse number="5">Жыхары Гаю забілі з іх каля трыццаці шасьці чалавек, гонячы іх ад брамы аж да Шэбарыму, і забівалі іх на спуску з гары. Дык стрывожылася сэрца народу і, як вада, разьлілося.</verse>
				<verse number="6">Тады Егошуа разьдзёр адзеньне сваё і ўпаў вобліч на зямлю перад Каўчэгам ГОСПАДА, сам і старшыні Ізраіля, аж да вечара, і пасыпалі попелам галовы свае.</verse>
				<verse number="7">І маліўся Егошуа, кажучы: «О, Госпадзе, ГОСПАДЗЕ, чаму захацеў Ты пераправіць народ гэты за раку Ярдан, каб выдаць нас у рукі Амарэйцаў і выгубіць? О, каб лепш заставаліся мы і жылі за Ярданам!</verse>
				<verse number="8">Госпадзе, што маю сказаць, калі бачу, як Ізраіль уцякае перад ворагамі?</verse>
				<verse number="9">Пачуюць Хананейцы і ўсе жыхары зямлі, і акружаць нас, і сатруць імя нашае з зямлі. І што тады зробіш для імя Твайго вялікага?»</verse>
				<verse number="10">І сказаў ГОСПАД Егошуа: «Устань! Чаму ляжыш ніцма на зямлі?</verse>
				<verse number="11">Ізраіль саграшыў, яны парушылі запавет, які Я заключыў з імі, і ўзялі сабе тое, што было заклятае, укралі гэта, затаілі ды схавалі паміж рэчаў сваіх.</verse>
				<verse number="12">Таму сыны Ізраіля не ўстаялі перад ворагамі сваімі і ўцяклі ад іх, бо яны падпалі пад клятву. Ня буду Я больш з вамі, пакуль ня вынішчыце спаміж сябе заклятага.</verse>
				<verse number="13">Устань, ачысьці народ і скажы ім: “Ачысьціцеся да заўтра, бо вось што кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: "Заклятае ёсьць у цябе, Ізраілю! Таму не ўстаіцё перад ворагамі сваімі, пакуль ня прымеце заклятага спаміж сябе"”.</verse>
				<verse number="14">Дзеля таго заўтра на раніцы будзеце падыходзіць па каленах, а калена, на якое ГОСПАД пакажа жэрабям, няхай ідзе па родах, а род, на які пакажа ГОСПАД, няхай ідзе па сем’ях, а сям’я, на якую пакажа ГОСПАД, няхай ідзе па адным чалавеку.</verse>
				<verse number="15">У каго знойдуцца рэчы заклятыя, будзе спалены разам з усім, што да яго належыць, бо ён парушыў запавет ГОСПАДА і дапусьціўся злачынства ў Ізраілі».</verse>
				<verse number="16">І ўстаў Егошуа рана, і загадаў падыходзіць Ізраілю па каленах. І жэрабям паказана было калена Юды.</verse>
				<verse number="17">Потым загадаў падыходзіць родам Юды, і жэрабям быў паказаны род Зэраха. Дык загадаў падыходзіць роду Зэраха сем’ямі, і жэрабем паказана была сям’я Забдыя.</verse>
				<verse number="18">Тады загадаў падыходзіць паасобным мужчынам з сем’ямі сваімі, і жэрабям быў паказаны Ахан, сын Кармія, сына Забдыя, сына Зэраха, з калена Юды.</verse>
				<verse number="19">І сказаў Егошуа Ахану: «Сыне мой, аддай хвалу ГОСПАДУ, Богу Ізраіля, і прызнайся, і скажы мне, што ты зрабіў, ня ўтойвай».</verse>
				<verse number="20">У адказ Ахан сказаў Егошуа: «Сапраўды, саграшыў я перад ГОСПАДАМ, Богам Ізраіля. Вось што я зрабіў:</verse>
				<verse number="21">Убачыў я між здабычы прыгожы плашч з Шынэару, дзьвесьце сыкляў срэбра і залаты пруток у пяцьдзясят сыкляў вагі. Зажадаў я іх і забраў іх, і схаваў у зямлі ў сярэдзіне намёту майго, а срэбра пад імі».</verse>
				<verse number="22">Тады Егошуа выслаў пасланцоў, і яны пабеглі ў намёт, і знайшлі там усё схаванае ў тым самым месцы, і срэбра разам.</verse>
				<verse number="23">І забралі іх з сярэдзіны намёту, і прынесьлі да Егошуа і да ўсіх сыноў Ізраіля, і палажылі перад ГОСПАДАМ.</verse>
				<verse number="24">І Егошуа ўзяў Ахана, сына Зэраха, срэбра, плашч і пруток золата, і сыноў ягоных, і дачок, і валоў, і аслоў, і авечак, і сам намёт ды ўсё ягонае, і ў суправаджэньні ўсяго Ізраіля вывеў іх у даліну Ахор,</verse>
				<verse number="25">і там Егошуа сказаў: «За тое, што ты навёў на нас гора, няхай ГОСПАД навядзе на цябе гора ў гэты дзень». І ўкаменаваў яго ўвесь Ізраіль, а ўсё ягонае агнём было спалена.</verse>
				<verse number="26">І накідалі на яго кучу камянёў, якія захаваліся да сёньняшняга дня. І адвярнуўся гнеў ГОСПАДА ад іх, таму назвалі тое месца далінаю Ахор аж да сёньня.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="8">
				<verse number="1">І сказаў ГОСПАД Егошуа: «Ня бойся і ня мей страху! Вазьмі з сабой усіх ваяроў, і, прыгатаваўшыся, ідзі, наступай на горад Гай. Вось Я аддаў у рукі твае валадара ягонага, і народ ягоны, і горад, і зямлю ягоную.</verse>
				<verse number="2">Зробіш з Гаем і валадаром ягоным, як зрабіў ты з Ерыхонам і валадаром ягоным. Вазьміце толькі сабе здабычу і жывёлу. Зрабі засаду на горад з другога боку гораду».</verse>
				<verse number="3">І падняўся Егошуа і з ім дружыны ваяроў, каб ісьці на Гай. Адначасова выбраў Егошуа трыццаць тысячаў моцных ваяроў, і выправіў іх ноччу,</verse>
				<verse number="4">і загадаў ім: «Вы прыгатуйце засаду за горадам і не адыходзьце далёка ад гораду. Будзьце ўсе гатовыя.</verse>
				<verse number="5">А я і ўвесь народ, які са мной, прыступімся з другога боку гораду. Калі выйдуць яны супраць нас як раней, мы будзем уцякаць перад імі.</verse>
				<verse number="6">Яны будуць гнацца за намі, і такім чынам адцягнем іх далёка ад гораду, бо падумаюць, што мы ўцякаем ад іх, як той раз.</verse>
				<verse number="7">Калі мы так будзем уцякаць, а яны будуць нас даганяць, вы, выпаўшы з засады, апануеце горад. Аддасьць бо яго ГОСПАД, Бог ваш, у рукі вашыя.</verse>
				<verse number="8">Калі захопіце яго, спаліце яго. Так зрабіце паводле слова ГОСПАДА. Вось я вам гэта загадаў».</verse>
				<verse number="9">Егошуа паслаў іх, і яны выправіліся на месца засады, і затрымаліся між Бэтэлем і Гаем на захад ад Гаю. А Егошуа правёў тую ноч сярод народу.</verse>
				<verse number="10">Устаўшы надта рана, Егошуа аглядзеў народ, і пайшоў ён і старшыні Ізраіля наперадзе народу.</verse>
				<verse number="11">Усе ваяры, што былі з ім, падыйшлі і наблізіліся да гораду, і затрымаліся з паўночнага боку ад Гаю, а паміж горадам і імі была лагчына.</verse>
				<verse number="12">Пасьля ён выбраў каля пяці тысячаў чалавек і паставіў іх як засаду паміж Бэтэлем і Гаем, з заходняга боку гораду.</verse>
				<verse number="13">І разлажыліся табарам на поўнач ад гораду, а апошняя дружына была на захад ад гораду. І прыйшоў Егошуа ў тую ноч, і затрымаўся на сярэдзіне даліны.</verse>
				<verse number="14">Калі ж убачыў гэта валадар Гая, нараніцы хутка вырушыў і пасьпяшаўся з усім сваім войскам і накіраваўся у бой супраць Ізраіля насупраць Арабы, ня ведаючы, што ў яго за плячыма хаваецца засада.</verse>
				<verse number="15">А Егошуа і ўвесь Ізраіль сталі адыходзіць, удаючы страх і ўцякаючы дарогаю ў пустыню.</verse>
				<verse number="16">Тады быў скліканы ўвесь народ, які быў у горадзе, даганяць іх, і яны пагналіся за Ізраілем. І, даганяючы, адыйшліся яны далёка ад гораду,</verse>
				<verse number="17">і нікога не засталося ў Гаі і ў Бэтэлі, хто б не пагнаўся за Ізраілем. Так горад пакінулі яны адкрытым і гналіся за Ізраілем.</verse>
				<verse number="18">І сказаў ГОСПАД Егошуа: «Падымі дзіду, якую трымаеш у руцэ сваёй, супраць гораду Гай, бо Я аддам яго табе». І падняў Егошуа дзіду, якая была ў руцэ ягонай, супраць гораду.</verse>
				<verse number="19">Калі ён падняў дзіду супраць гораду, людзі, якія былі ў засадзе, падняліся і пабеглі ў горад, і захапілі яго, і падпалілі яго.</verse>
				<verse number="20">А людзі з гораду, якія гналіся за Егошуам, аглянуўшыся і бачачы дым над горадам, які аж пад неба ўздымаўся, не маглі анікуды ўцякаць, бо тыя, што ўцякалі ў бок пустыні, павярнуліся супраць іх.</verse>
				<verse number="21">Егошуа і ўвесь Ізраіль, бачачы, што горад узяты, і што дым уздымаецца над горадам, павярнуўшыся, ударылі на людзей Гаю.</verse>
				<verse number="22">Таксама і тыя, якія занялі горад і падпалілі яго, выйшлі з гораду супраць іх, і так яны апынуліся паміж Ізраілем, які акружыў іх з абодвух бакоў. І забівалі іх сыны Ізраіля так, што з вялікай многасьці ніводны не ўратаваўся.</verse>
				<verse number="23">А валадара Гаю схапілі і жывога прывялі да Егошуа.</verse>
				<verse number="24">І выбілі Ізраільцяне ўсіх жыхароў Гая, якія пагналіся за ўцякаючым Ізраілем, і на тым самым полі былі яны мячом пазасяканыя. Потым сыны Ізраіля, вярнуўшыся, выбілі ўвесь горад Гай вострывам мяча.</verse>
				<verse number="25">У той дзень загінула мужчынаў і жанчынаў дванаццаць тысячаў, усе жыхары Гая.</verse>
				<verse number="26">А Егошуа не апускаў рукі сваёй, якую выцягнуў уверх, трымаючы дзіду, пакуль не былі выбіты ўсе жыхары Гая.</verse>
				<verse number="27">Толькі жывёлу і здабычу з гораду падзялілі паміж сабою сыны Ізраіля, як загадаў ГОСПАД Егошуа.</verse>
				<verse number="28">Егошуа спаліў Гай і зрабіў з яго вечныя руіны, пустыню аж да сёньняшняга дня.</verse>
				<verse number="29">А валадара Гаю павесіў на дрэве аж да вечара. На заходзе сонца загадаў Егошуа зьняць трупа з дрэва, і кінулі яго каля ўваходу ў брамы гораду і накідалі над ім купу камянёў, якая захавалася да сёньня.</verse>
				<verse number="30">Тады Егошуа паставіў ахвярнік ГОСПАДУ, Богу Ізраіля, на гары Эваль,</verse>
				<verse number="31">як загадаў Майсей, слуга ГОСПАДА, сынам Ізраіля, і што запісана ў кнізе Закону Майсея, ахвярнік з цэлых камянёў, ня чэсаных жалезам. На ім складзена было цэласпаленьне ГОСПАДУ, і складалі ахвяры мірныя.</verse>
				<verse number="32">І напісаў ён там на тых камянях водпісь Закону Майсея, які напісаў Майсей для сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="33">Пасля ўвесь Ізраіль і старшыні ягоныя, і начальнікі народу і судзьдзі, сталі з аднаго і другога боку Каўчэга, насупраць сьвятароў і лявітаў, якія носяць Каўчэг Запавету ГОСПАДА, як чужынцы, так і тутэйшыя. Палова іх стала каля гары Герызім, а другая палова — каля гары Эваль, як загадаў раней Майсей, слуга ГОСПАДА, каб дабраславіць народ Ізраіля.</verse>
				<verse number="34">Потым прачытаў Егошуа ўсе словы Закону, дабраславенства і праклён, паводле ўсяго таго, што было запісана ў кнізе Закону.</verse>
				<verse number="35">Не апусьціў Егошуа анічога з таго, што загадаў Майсей, але ўсё прачытаў перад усім сходам Ізраіля, перад жанчынамі, і дзецьмі, і чужынцамі, якія між іх жылі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="9">
				<verse number="1">Пачуўшы пра гэта, усе валадары, што жылі за Ярданам, якія жылі на гарах і ў даліне ды на беразе Вялікага Мора, аж да Лібану, Хетыты і Амарэйцы, Хананейцы, Пэрэзеі, Хівеі і Евусеі,</verse>
				<verse number="2">злучыліся аднадушна разам, каб супольна ваяваць супраць Егошуа і Ізраіля.</verse>
				<verse number="3">Аднак тыя, што жылі ў Гібэоне, чуючы ўсё, што зрабіў Егошуа з Ерыхонам і Гаем,</verse>
				<verse number="4">абдумаўшы хітрасьць, выбраліся ў дарогу, і ўзялі з сабою харчы, усклалі старыя мяхі на аслоў і пустыя мяхі на віно, падзёртыя і палатаныя,</verse>
				<verse number="5">і на нагах мелі падзёрты абутак, і адзеліся ў старое адзеньне, і ўвесь іхні хлеб падарожны быў сухі ды паламаны.</verse>
				<verse number="6">Вось так прыбылі яны да Егошуа, які ў той час жыў у табары ў Гільгале, і сказалі яму і ўсяму Ізраілю: «Прыбылі мы з далёкай зямлі, каб заключыць запавет з вамі».</verse>
				<verse number="7">У адказ сказалі Ізраільцяне Хівеям: «А можа вы блізка нас жывіцё, дык мы ня можам заключаць запавет з вамі».</verse>
				<verse number="8">Яны ж сказалі Егошуа: «Слугі мы твае». Егошуа сказаў ім: «Хто вы і адкуль прыбылі?»</verse>
				<verse number="9">Яны адказалі: «З далёкай вельмі зямлі прыбылі слугі твае ў імя ГОСПАДА, Бога твайго. Бо мы чулі пра славу магутнасьці Ягонай, пра ўсё, што ўчыніў Ён у Эгіпце,</verse>
				<verse number="10">і што зрабіў двум валадарам Амарэйскім за Ярданам, Сыгону, валадару Хэшбону, і Огу, валадару Башану, які быў у Аштароце.</verse>
				<verse number="11">І сказалі нам старшыні і жыхары ўсе нашай зямлі: “Вазьміце харчы ў дарогу і скажыце ім пры сусрэчы: "Слугі мы вашыя, заключыце з намі запавет"”.</verse>
				<verse number="12">Вось наш хлеб. Калі мы выходзілі з дамоў нашых, каб дабрацца да вас, узялі мы яго цёплым; цяпер жа зрабіўся ён сухі і пакрыты цьвільлю.</verse>
				<verse number="13">Мяхі новыя мы налілі віном, а цяпер яны парваліся; адзеньне, у якое апранутыя, і сандалы, якія маем на нагах, дзеля далёкай дарогі падзёрліся, ледзь трымаюцца».</verse>
				<verse number="14">Ізраільцяне пакаштавалі хлеб іхні, але што скажа ГОСПАД, не спыталіся.</verse>
				<verse number="15">І заключыў Егошуа мір з імі, увайшоўшы ў запавет, і абяцаў ім жыцьцё, а князі супольнасьці пацьвердзілі гэта ім прысягаю.</verse>
				<verse number="16">Праз тры дні пасьля заключэньня запавету Ізраільцяне пачулі, што яны жывуць у суседзтве і блізка іх.</verse>
				<verse number="17">Бо сыны Ізраіля паднялі табар і ў трэйці дзень прыйшлі ў гарады іхнія, якія называюцца Гібэон, Кефіра, Бэерот і Кірыят-Ярым.</verse>
				<verse number="18">І сыны Ізраіля не павыбівалі іх, бо злажылі ім прысягу князі супольнасьці ў імя ГОСПАДА, Бога Ізраіля. Таму наракала ўся супольнасьць на князёў,</verse>
				<verse number="19">якія ім казалі: «Прысягалі мы ім у імя ГОСПАДА, Бога Ізраіля, і дзеля таго ня можам іх чапаць.</verse>
				<verse number="20">Але зробім з імі так: захаваем іх пры жыцьці, каб не сьцягнуць гневу ГОСПАДА супраць сябе дзеля прысягі, якой мы запрысягліся».</verse>
				<verse number="21">І сказалі ім князі супольнасьці: «Няхай яны жывуць, але няхай рэжуць дровы і носяць ваду». Калі яны гэтак вырашылі,</verse>
				<verse number="22">Егошуа паклікаў жыхароў Гібэону і сказаў ім: «Чаму захацелі вы нас ашукаць падступна, кажучы: "Мы ад вас вельмі далёка жывём", калі блізка нас жывіцё?</verse>
				<verse number="23">Таму будзеце вы пад праклёнам і ніхто з вашага роду не перастане рэзаць дровы і насіць ваду ў дом Бога майго».</verse>
				<verse number="24">Яны адказалі: «Мы, слугі твае, даведаліся, што ГОСПАД, Бог твой, загадаў слузе Свайму, Майсею, што аддасьць вам усю зямлю і зьнішчыць усіх жыхароў ейных. Вось таму мы дужа баяліся дзеля жыцьця нашага, напалоханыя вамі, і таму так вырашылі зрабіць.</verse>
				<verse number="25">Цяпер мы ў руках тваіх, што табе здаецца добрым і справядлівым, рабі з намі».</verse>
				<verse number="26">І Егошуа так зрабіў з імі: вызваліў іх ад рукі сыноў Ізраіля, каб не былі пазабіваныя.</verse>
				<verse number="27">У той вось дзень вырашыў ён, што яны будуць секчы дровы для ахвярніка ГОСПАДА і насіць ваду аж да цяперашняга часу на месцы, якое ГОСПАД выбярэ.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="10">
				<verse number="1">Адоніцэдэк, валадар Ерусаліму, пачуў, што Егошуа заняў Гай і аблажыў яго клятвай на вынішчэньне, і зрабіў ён з Гаем і яго валадаром так, як зрабіў з Ерыхонам і валадаром ягоным, ды што заключылі жыхары Гібэону мір з Ізраілем, і жылі блізка з ім,</verse>
				<verse number="2">і моцна стрывожыўся, бо Гібэон быў горадам вялікім, як адзін з гарадоў валадарскіх, ды большы за Гай, і ўсе яго жыхары былі мужнымі ваярамі.</verse>
				<verse number="3">Дык Адоніцэдэк, валадар Ерусаліму, паслаў пасланцоў да Гагама, валадара Хеўрону, і да Пірама, валадара Ярмуту, і да Яфія, валадара Ляхішу, і да Дэбіра, валадара Эглёну, запрашаючы:</verse>
				<verse number="4">«Прыйдзіце да мяне і дайце дапамогу, каб разам маглі паканаць жыхароў Гібэону, бо яны заключылі мір з Егошуа і сынамі Ізраіля».</verse>
				<verse number="5">І яны зыйшліся, і злучыліся разам пяць валадароў Амарэйскіх: валадар Ерусаліму, валадар Хеўрону, валадар Ярмуту, валадар Ляхішу, валадар Эглёну, з войскамі сваімі. І расклаліся яны табарам каля Гібэону, і ваявалі супраць яго.</verse>
				<verse number="6">Жыхары Гібэону паслалі людзей да Егошуа, які быў тады ў табары ў Гільгале, і прасілі яго: «Ня стрымлівай рукі тваёй, каб даць дапамогу слугам тваім! Пасьпяшайся хутка і абарані нас, прыйдзі з дапамогаю, бо зыйшліся супраць нас усе валадары Амарэйскія, якія жывуць у гарах».</verse>
				<verse number="7">І пайшоў Егошуа з Гільгалу, і ўсе ваяры з ім, ваяры мужныя.</verse>
				<verse number="8">І сказаў ГОСПАД Егошуа: «Ня бойся іх, бо ў рукі твае Я аддаю іх. Ніхто з іх ня зможа ўстаяць перад табою».</verse>
				<verse number="9">І неспадзявана напаў на іх Егошуа, а ён усю ноч ішоў з Гільгалу.</verse>
				<verse number="10">І напалохаў іх ГОСПАД зьяўленьнем Ізраіля, і зрабіў ім вялікую паразу ў Гібэоне, і гналі іх [сыны Ізраіля] у бок узгорку Бэт-Харон, і білі іх аж да Азэкі і Македы.</verse>
				<verse number="11">Калі ўцякалі яны перад Ізраілем і былі на схіле гары Бэт-Харон, ГОСПАД кідаў на іх вялікія камяні з неба аж да Азэкі, і больш іх паўмірала ад камянёў градавых, чым ад мяча сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="12">У той дзень, калі выдаў ГОСПАД Амарэйцаў сынам Ізраіля, сказаў Егошуа ГОСПАДУ ў прысутнасьці Ізраіля: «Стой, сонца, над Гібэонам, і ты, месяц, над далінай Аялона.</verse>
				<verse number="13">І затрымалася сонца, і стануў месяц, аж адпомсьціўся народ над сваімі ворагамі». Ці ж не запісана гэта ў Кнізе Справядлівага: "Дык жа стала сонца пасярэдзіне неба і блізу ўвесь дзень не спяшалася заходзіць"?</verse>
				<verse number="14">Не было падобнага дня ані перад тым, ані потым, каб ГОСПАД так паслухаў голас чалавека, бо ГОСПАД ваяваў на баку Ізраіля.</verse>
				<verse number="15">Пасля вярнуўся Егошуа з усім Ізраілем у табар у Гільгал.</verse>
				<verse number="16">А пяць валадароў уцяклі і схаваліся ў пячоры каля Македы.</verse>
				<verse number="17">І паведамілі Егошуа, што пяць валадароў знойдзены і што яны хаваюцца ў пячоры каля Македы.</verse>
				<verse number="18">І ён загадаў: «Закрыйце ўваход у пячору вялікімі камянямі і пастаўце людзей, каб іх пільнавалі.</verse>
				<verse number="19">А вы ня стойце, але перасьледуйце ворагаў, забіваючы захопленых, і не дазвольце ім увайсьці ў гарады свае за дапамогаю, бо ГОСПАД, Бог ваш, выдаў іх у рукі вашыя».</verse>
				<verse number="20">Егошуа і сыны Ізраіля зрабілі вялікае зьнішчэньне сярод ворагаў сваіх, што толькі рэшткі змаглі ўцячы ад іх у гарады ўмацаваныя.</verse>
				<verse number="21">І ўсё войска вярнулася да Егошуа ў Македу ў табар, жывыя і здаровыя, і ніхто не адважыўся нават языком зварухнуць супраць сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="22">Па нейкім часе Егошуа загадаў: «Адкрыйце ўваход у пячору і прывядзіце да мяне пяцёх валадароў, якія ў ёй хаваюцца».</verse>
				<verse number="23">І зрабілі так, і прывялі да яго пяцёх валадароў з пячоры: валадара Ерусаліму, валадара Хеўрону, валадара Ярмуту, валадара Ляхішу і валадара Эглёну.</verse>
				<verse number="24">Калі яны былі прыведзеныя да яго, ён паклікаў усіх Ізраільцянаў і сказаў начальнікам войска, якія былі з ім: «Хадзіце і пастаўце ногі на шыях валадароў гэтых». І яны падыйшлі, і паставілі ногі свае на шыі іхнія.</verse>
				<verse number="25">І Егошуа сказаў ім: «Ня бойцеся і не палохайцеся, будзьце цьвёрдыя і мужныя! Так ГОСПАД зробіць усім ворагам вашым, супраць якіх будзеце змагацца».</verse>
				<verse number="26">Потым ударыў іх Егошуа і забіў іх, і павесіў на пяці дрэвах, і віселі яны аж да вечара.</verse>
				<verse number="27">Пасьля ўкінулі іх у пячору, у якой хаваліся, і закідалі ўваход вялікімі камянямі, якія ляжаць там аж да сёньня.</verse>
				<verse number="28">У той самы дзень здабыў Егошуа Македу і зьнішчыў яе вострывам мяча, і забіў валадара яе і ўсіх жыхароў яе. Не пакінуў у ёй анікога, і зрабіў валадару Македы так, як зрабіў валадару Ерыхону.</verse>
				<verse number="29">Потым з Македы перайшоў Егошуа з усім Ізраілем у Лібну і ваяваў супраць яе.</verse>
				<verse number="30">І выдаў Лібну ГОСПАД разам з валадаром ейным у рукі Ізраіля, і яны зьнішчылі горад вострывам мяча ды ўсіх жыхароў ягоных, і не пакінулі нікога, і ўчынілі валадару Лібны, як зрабілі валадару Ерыхону.</verse>
				<verse number="31">З Лібны Егошуа з усім Ізраілем перайшоў у Ляхіш і акружыў яго войскам кругом, і аблёг яго.</verse>
				<verse number="32">І аддаў ГОСПАД Ляхіш у рукі Ізраіля, і ён заняў яго на другі дзень. І таксама выгубіў вострывам мяча ўсё жывое, што было ў ім, як зрабіў раней у Лібне.</verse>
				<verse number="33">У той час прыйшоў Гарам, валадар Гезэру, успамагчы Ляхішу, але зьнішчыў яго Егошуа разам з усім народам яго аж да поўнага вынішчэньня.</verse>
				<verse number="34">І перайшоў Егошуа з усім Ізраілем з Ляхішу у Эглён, і акружыў яго, і ваяваў з ім.</verse>
				<verse number="35">І ў той жа дзень апанаваў яго, і выбіў вострывам мяча ўсё жывое, што было ў ім, так, як зрабіў у Ляхішы.</verse>
				<verse number="36">З Эглёну пайшоў Егошуа з усім Ізраілем на Хеўрон, і ўдарыў на яго.</verse>
				<verse number="37">І ўзяў яго, і выбіў мячом яго, таксама валадара яго ды ўсе гарады яго, і ўсё жывое, што там жыло. Не пакінуў анікога там, і як зрабіў у Эглёне, так зрабіў і ў Хеўроне, усё, што ў ім знайшлося, загінула ад мяча.</verse>
				<verse number="38">Адтуль павярнуў Егошуа з усім Ізраілем у Дэбір і ваяваў з ім.</verse>
				<verse number="39">І заняў яго, і валадара ягонага і ўсе гарады ягоныя вынішчыў мячом, і не пакінуў рэшткі. Як зрабіў з Хеўронам і Лібнай і з валадарамі іхнімі, так зрабіў з Дэбірам і валадаром ягоным.</verse>
				<verse number="40">Такім чынам Егошуа заваяваў усю зямлю: гару і Нэгеў, і Шэфэлю, і схілы гор, і валадароў іхніх. Не пакінуў у іх ніякіх рэшткаў, але ўсё, што магло дыхаць, выбіў, як загадаў ГОСПАД, Бог Ізраіля.</verse>
				<verse number="41">Егошуа паканаў іх ад Кадэш-Барнэа аж да Газы, усю зямлю Гашэн аж да Гібэону.</verse>
				<verse number="42">І ўсіх тых валадароў і землі іхнія Егошуа захапіў адным паходам, бо ГОСПАД ваяваў на баку Ізраіля.</verse>
				<verse number="43">Пасля вярнуўся Егошуа з усім Ізраілем у табар у Гільгал.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="11">
				<verse number="1">Явін, валадар Хацору, пачуўшы пра гэта, змовіўся з Ёвавам, валадаром Мадону, і з валадаром Шымрону, і з валадаром Ахшафу,</verse>
				<verse number="2">і з валадарамі поўначы, якія жылі ў гарах і ў Арабе з паўднёвага боку Кінэрэту, і ў Шэфэлі, таксама на ўзвышшах Дору каля мора,</verse>
				<verse number="3">з Хананейцамі на ўсходзе і захадзе, з Амарэйцамі, Хетытамі, Пэрэзеямі, Евусеямі, а таксама з Хівеямі, якія пражываюць каля падножжа Гермону ў зямлі Міцпа.</verse>
				<verse number="4">Выйшлі яны ўсе з дружынамі сваімі, народ вельмі вялікі, быццам пясок на беразе мора, разам коньнікі і калясьніцы ў вялікай лічбе.</verse>
				<verse number="5">І сабраліся ўсе гэтыя валадары, і расклаліся табарам у адным месцы каля водаў Мэрому, каб супольна ваяваць супраць Ізраіля.</verse>
				<verse number="6">І сказаў да Егошуа ГОСПАД: «Ня бойся іх, бо заўтра ў гэтую самую гадзіну Я пакладу іх забітымі перад Ізраілем; коні іхнія ты акульгавіш, а калясьніцы іхнія спаліш агнём».</verse>
				<verse number="7">І Егошуа і ўсё яго войска з ім прыйшлі раптоўна да водаў Мэрому і напалі на іх.</verse>
				<verse number="8">І аддаў іх ГОСПАД у рукі Ізраіля, і ён разьбіў іх і гнаўся за імі аж да Вялікага Сідону і Місрэфот-Маіму і аж да даліны Міцпа на ўсходзе, і так забіваў іх, што не застаўся ніводзін.</verse>
				<verse number="9">І зрабіў Егошуа так, як яму загадаў ГОСПАД: коні іхнія акульгавіў, а калясьніцы спаліў.</verse>
				<verse number="10">У той час Егошуа вярнуўся і заняў Хацор, і валадара ягонага забіў мячом, а Хацор перад гэтым быў сталіцай усіх гэтых валадарстваў.</verse>
				<verse number="11">І выбіў ён усё жывое, што там было, і не ашчадзіў анікога, але ўсё спустошыў аблажыўшы клятваю, а сам горад Хацор спаліў.</verse>
				<verse number="12">Ды ўсё навокал, гарады і валадароў іхніх, захапіў, і забіў мячом, і аблажыў клятваю, і спустошыў, як загадаў Майсей, слуга ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="13">Толькі ўсе гарады, што стаяць на ўзгорках, не паліў Ізраіль за выняткам Хацору, спаленага Егошуам.</verse>
				<verse number="14">Усю здабычу з гэтых гарадоў і жывёлу падзялілі сыны Ізраіля паміж сабою, але людзей усіх выбілі мячом да апошняга, не пакідаючы жывой душы.</verse>
				<verse number="15">Як загадаў ГОСПАД Майсею, слузе Свайму, так пераказаў Майсей Егошуа, а ён усё выканаў; не прапусьціў аніводнага загаду, аніводнага слова, якое сказаў ГОСПАД Майсею.</verse>
				<verse number="16">Такім чынам Егошуа завалодаў усёю зямлёю гэтаю: гарамі, і ўсім Нэгэвам, і ўсёю зямлёю Гашэн, і Шэфэлёй, і Арабай, і гарамі Ізраільскімі ды раўнінамі іхнімі,</verse>
				<verse number="17">ад гары Халак, якая падымаецца да Сэіру, аж да Баал-Гаду ў даліне Лібану, каля падножжа гары Гермон. Усіх жа валадароў іхніх перамог і забіў.</verse>
				<verse number="18">Доўгі час Егошуа ваяваў супраць валадароў гэтых.</verse>
				<verse number="19">Ніводзін горад не заключыў запавету з сынамі Ізраіля, апрача Хівеяў, якія жылі ў Гібэоне. Усе былі ваяваньнем здабытыя.</verse>
				<verse number="20">Бо такім быў намер ГОСПАДА, каб зрабіць упорыстымі сэрцы іхнія, каб ваявалі супраць Ізраіля і каб пагінулі, і не заслужыліся на міласэрнасьць, папаўшы пад клятву, ды каб вынішчыць іх, як загадаў ГОСПАД Майсею.</verse>
				<verse number="21">У той час Егошуа напаў і выбіў сыноў Анака ў гарах, у Хеўроне, і ў Дэбіры, і ў Анаве, і ў-ва ўсіх гарах Юдэйскіх, а таксама Ізраільскіх, і аддаў іх клятве, і спустошыў усе гарады іхнія.</verse>
				<verse number="22">Не пакінуў Ізраіль ніводнага чалавека з роду Анака ў зямлі сыноў Ізраіля, толькі ў гарадах Газа, Гат і Ашдод засталося іх крыху.</verse>
				<verse number="23">І захапіў Егошуа ўсю зямлю, як прадказаў ГОСПАД Майсею, і аддаў яе на пасяленьне сынам Ізраіля, падзяліўшы на пакаленьні. І зямля супакоілася ад войнаў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="12">
				<verse number="1">Вось валадары той зямлі, якіх забілі сыны Ізраіля і завалодалі зямлёю іхняй за Ярданам, на ўсход сонца, ад ручая Арнон аж да гары Гермон, разам з усёй Арабай на ўсходзе.</verse>
				<verse number="2">Сыгон, валадар Амарэйцаў, які жыў у Хешбоне і валодаў ад Араэру, што на беразе ручая Арнон, ад сярэдзіны даліны паловай Гілеаду аж да ручая Ябок, мяжы сыноў Амона,</verse>
				<verse number="3">а на ўсходзе праз Арабу аж да мора Кінэрэт і мора Арабы або Мора Салёнага, у напрамку Бэт-Гаешымоту, і далей на поўдзень да падножжа Пісгі.</verse>
				<verse number="4">Пасьля Ог, валадар Башану, апошні з Рэфаімаў, які жыў у Аштароце і ў Эдрэі,</verse>
				<verse number="5">і панаваў у гарах Гермону, і ў Сальсе, а таксама над усім Башанам аж да мяжы з Гешурам і Маахай, і над паловай Гілеаду, аж да мяжы Сыгона, валадара Хешбону.</verse>
				<verse number="6">Майсей, слуга ГОСПАДА, і сыны Ізраіля забілі іх. І аддаў зямлю іхнюю Майсей на пасяленьне пакаленьням Рубэна і Гада, і палове пакаленьня Манасы.</verse>
				<verse number="7">Гэта вось валадары зямлі, якіх забіў Егошуа і сыны Ізраіля за Ярданам на захад, ад Баал-Гаду ў даліне Лібану аж да гары Халак, якая падымаецца да Сэіру, якую аддаў Егошуа на пасяленьне пакаленьням Ізраіля, адпаведна да іх падзелу,</verse>
				<verse number="8">на гары і ў Шэфэлі, у Арабе і на схілах гары, у стэпе і ў Нэгэве, зямлю Хетытаў, Амарэйцаў, Хананейцаў, Пэрэзеяў, Хівеяў і Евусеяў:</verse>
				<verse number="9">валадар Ерыхону — адзін, валадар Гаю, што побач Бэтэлю — адзін;</verse>
				<verse number="10">валадар Ерусаліму — адзін, валадар Хеўрону — адзін,</verse>
				<verse number="11">валадар Ярмуту — адзін, валадар Ляхішу — адзін,</verse>
				<verse number="12">валадар Эглёну — адзін, валадар Гезэру — адзін,</verse>
				<verse number="13">валадар Дэбіру — адзін, валадар Гедэру — адзін,</verse>
				<verse number="14">валадар Хармы — адзін, валадар Араду — адзін,</verse>
				<verse number="15">валадар Лібны — адзін, валадар Адуламу — адзін,</verse>
				<verse number="16">валадар Македы — адзін, валадар Бэтэлю — адзін,</verse>
				<verse number="17">валадар Тапуаху — адзін, валадар Хэфэру — адзін,</verse>
				<verse number="18">валадар Афэку — адзін, валадар Лашарону — адзін,</verse>
				<verse number="19">валадар Мадону — адзін, валадар Хацору — адзін,</verse>
				<verse number="20">валадар Шымрону — адзін, валадар Ахшафу — адзін,</verse>
				<verse number="21">валадар Таанаху — адзін, валадар Мэгіддо — адзін,</verse>
				<verse number="22">валадар Кадэшу — адзін, валадар Ёкнэаму, што каля Кармэлю — адзін,</verse>
				<verse number="23">валадар Дору з узвышшаў Дор — адзін, валадар паганаў з Гільгалу — адзін,</verse>
				<verse number="24">валадар Тырцы — адзін; усіх валадароў — трыццаць адзін.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="13">
				<verse number="1">Калі Егошуа састарэўся і быў у гадах пажылых, сказаў яму ГОСПАД: «Ты састарэўся і стаў у гадах пажылых, але яшчэ абшырная зямля застаецца незанятай.</verse>
				<verse number="2">Вось гэтая зямля: уся Галілея, акругі Філістынцаў і ўвесь Гешур,</verse>
				<verse number="3">ад Шыхору, на ўсход ад Эгіпту аж да мяжы Экрону на поўначы, зямля Ханаан, якая дзеліцца паміж пяцьцю князямі Філістынскімі з Газы, Ашдоду, Ашкелёну, Гату і Экрону, і Авеямі на поўдні;</verse>
				<verse number="4">уся зямля Ханаан, ад Мэары Сідонскай аж да Афэку і мяжы Амарэйцаў.</verse>
				<verse number="5">Потым зямля Гебалу ды ўвесь Лібан на ўсходзе ад Баал-Гаду, што ля падножжа гары Гермон аж да ўваходу ў Хамат.</verse>
				<verse number="6">Усіх, што жывуць у гарадах ад Лібану аж да Місрэфот-Маіму на захад, усіх Сідонцаў Я выганю і зьнішчу іх перад сынамі Ізраіля. Толькі жэрабям падзялі зямлю між сынамі Ізраіля на ўласнасьць, як Я загадаў табе.</verse>
				<verse number="7">Вось цяпер падзялі гэтую зямлю на пасяленьне дзевяці пакаленьням і палове пакаленьня Манасы».</verse>
				<verse number="8">А пакаленьне Рубэна і пакаленьне Гада, і другая палова пакаленьня Манасы атрымалі спадчыну сваю ад Майсея, слугі ГОСПАДА, на ўсходзе за Ярданам,</verse>
				<verse number="9">ад Араэру, што ляжыць на беразе ручая Арнон, і горад, які ў сярэдзіне даліны, якую даў ім Маісей, слуга ГОСПАДА, і ўсю раўніну ад Мэдэбы да Дыбону,</verse>
				<verse number="10">і ўсе гарады Сыгона, валадара Амарэйскага, які караляваў у Хешбоне, аж да мяжы сыноў Амона,</verse>
				<verse number="11">і Гілеад, і мяжу з Гешурам і Маахай, ды ўсю гару Гермон і ўвесь Башан аж да Салхі,</verse>
				<verse number="12">усё валадарства Ога, які караляваў у Аштароце і Эдрэі, які быў апошнім з Рэфаімаў, а Майсей пабіў іх і выгнаў.</verse>
				<verse number="13">Але сыны Ізраіля ня выгналі сыноў Гешура і Мааха, і жывуць яны сярод Ізраіля па сёньняшні дзень.</verse>
				<verse number="14">Толькі пакаленьню Левія ня дадзена ўласнасьці. Ахвяры ГОСПАДУ, Богу Ізраіля — гэта спадчына ягоная, як абвясьціў яму ГОСПАД.</verse>
				<verse number="15">Майсей даў пакаленьню сыноў Рубэна частку, адпаведна родаў іхніх.</verse>
				<verse number="16">Атрымалі яны зямлю ад Араэру на беразе ручая Арнон, і горад у сярэдзіне даліны, і ўвесь абшар аж да Мэдэбы,</verse>
				<verse number="17">Хешбон ды ўсе гарады ягоныя, якія на раўніне: Дыбон, Бамот-Баал, Бэт-Баал-Мэон,</verse>
				<verse number="18">Ягцу, Кедэмот і Мэфаат,</verse>
				<verse number="19">Кірыятаім, і Сібму, і Цэрэт-Гешшахар на гары на раўніне,</verse>
				<verse number="20">Бэт-Пэор і схілы Пісгі, і Бэт-Гаешымот,</verse>
				<verse number="21">і ўсе гарады на раўніне, і ўсё валадарства Сыгона, валадара Амарэйскага, які караляваў у Хешбоне, якога забіў Майсей, падобна як і начальнікаў Мадыянскіх: Эвія, Рэкема, Цура, Хура, Рэбу, князёў Сыгона, якія жылі ў той зямлі.</verse>
				<verse number="22">Таксама варажбіта Білеама, сына Бэора, забілі сыны Ізраіля мячом разам з іншымі забітымі.</verse>
				<verse number="23">Мяжой зямлі сыноў Рубэна быў Ярдан. Такая уласнасьць сыноў Рубэна па родах іхніх, поруч гарады іхнія з навакольнымі вёскамі.</verse>
				<verse number="24">І даў Майсей частку пакаленьню сыноў Гада, адпаведна родаў іхніх.</verse>
				<verse number="25">Атрымалі яны ў спадчыну: Язэр, і ўсе гарады Гілеаду, і палову зямлі сыноў Амона аж да Араэру, насупраць Раббы,</verse>
				<verse number="26">і ад Хешбону аж да Рама-Міцпы і Бэтаніму і ад Маханаіму аж да мяжы Ло-Дэбару,</verse>
				<verse number="27">а ў даліне: Бэтхарам, Бэтнімра, Суккот і Цафон, рэшту валадарства Сыгона, валадара Хешбону. Мяжой іх быў Ярдан і яго ваколіцы аж да мора Кінэрэт за Ярданам на ўсход.</verse>
				<verse number="28">Гэта спадчына сыноў Гада па родах іх, разам гарады іхнія з навакольнымі вёскамі.</verse>
				<verse number="29">Майсей даў таксама частку палове пакаленьня Манасы, адпаведна родаў іхніх.</verse>
				<verse number="30">Атрымалі яны на ўласнасьць зямлю ад Маханаіму, увесь Башан, усё валадарства Ога, валадара Башану, усе пасяленьні Яіра, якія ў Башане, шэсьцьдзесят гарадоў.</verse>
				<verse number="31">А палову Гілеаду, Аштарот і Эдрэю, гарады валадарства Ога ў Башане, заімелі сыны Махіра, сына Манасы, палова сыноў Махіра па родах сваіх.</verse>
				<verse number="32">Гэтую спадчыну падзяліў Майсей на раўнінах Мааву за Ярданам насупраць Ерыхону, на ўсход ад Ерыхону.</verse>
				<verse number="33">А пакаленьню Левія ня даў уласнасьці, бо ГОСПАД, Бог Ізраіля, Ён Сам —спадчына іхняя, як Ён ім сказаў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="14">
				<verse number="1">А гэта вось атрымалі ў спадчыну сыны Ізраіля ў зямлі Ханаан ад Элеазара сьвятара і Егошуа, сына Нуна, і князёў плямёнаў пакаленьняў Ізраіля.</verse>
				<verse number="2">Усё было падзелена жэрабям, як загадаў ГОСПАД праз Майсея, дзевяці пакаленьням і палове пакаленьня Манасы.</verse>
				<verse number="3">Бо двум пакаленьням і палове пакаленьня Манасы даў Майсей спадчыну за Ярданам, апрача лявітаў, якім нічога ня даў між братоў,</verse>
				<verse number="4">бо ад сыноў Язэпа выйшлі два пакаленьні: Манасы і Эфраіма, а лявітам ня дадзена на ўласнасьць зямлі, а толькі гарады на жыцьцё і пашы пры гарадах для жывёлы іхняе і статкаў іхніх.</verse>
				<verse number="5">Як загадаў ГОСПАД Майсею, так і зрабілі сыны Ізраіля, і так падзялілі зямлю.</verse>
				<verse number="6">Тады прыйшлі сыны Юды да Егошуа ў Гільгале, і Халеў, сын Ефунны, Кенэзей, сказаў: «Ты ведаеш, што ГОСПАД сказаў Майсею, чалавеку Божаму, пра мяне і пра цябе ў Кадэш-Барнэа.</verse>
				<verse number="7">Сорак гадоў меў я, калі Майсей, слуга ГОСПАДА, паслаў мяне з Кадэш-Барнэа выведаць зямлю. І я яму расказаў праўдзіва, што я бачыў.</verse>
				<verse number="8">І браты мае, якія хадзілі разам са мною, напалохалі сэрцы людзей, а я пайшоў за ГОСПАДАМ, Богам маім.</verse>
				<verse number="9">У той дзень Майсей прысягнуў: “Зямля, на якую ступіла нага твая, будзе спадчынай тваёй і сыноў тваіх навекі, бо ты быў верным і пайшоў за ГОСПАДАМ, Богам маім”.</verse>
				<verse number="10">І так захаваў мяне ГОСПАД пры жыцьці, як абяцаў, да сёньняшняга дня. Ужо сорак пяць гадоў мінула, як ГОСПАД сказаў словы гэтыя Майсею, калі яшчэ Ізраіль вандраваў праз пустыню. Цяпер маю восемдзесят пяць гадоў,</verse>
				<verse number="11">але яшчэ сёньня я дужы як тады, калі пасылаў мяне Майсей; колькі ў мяне тады было сілы, столькі і цяпер маю для таго, каб ваяваць ды ісьці ў паход і вяртацца.</verse>
				<verse number="12">Таму дай ты мне гэтую гару, якую абяцаў мне ГОСПАД у той дзень. Ты сам чуў у той дзень, што там жывуць сыны Анака, а гарады іх вялікія ды ўмацаваныя. Калі ГОСПАД са мною, я здабуду іх, як мне гэта ГОСПАД абяцаў».</verse>
				<verse number="13">Егошуа дабраславіў Халева, сына Ефунны, і даў яму ў спадчыну Хеўрон.</verse>
				<verse number="14">Таму вось Хеўрон як спадчына належыць Халеву, сыну Ефунны, Кенэзею, аж па сёньняшні дзень, бо ён быў верны і пайшоў за ГОСПАДАМ, Богам Ізраіля.</verse>
				<verse number="15">Хеўрон перад тым называўся Кірыят-Арба, а Арба быў найвялікшым чалавекам сярод сыноў Анака. І зямля жыла ў супакоі ад войнаў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="15">
				<verse number="1">Пакаленьне сыноў Юды жэрабям атрымала такую спадчыну па родах сваіх: да мяжы Эдому, да пустыні Сін, насупраць Нэгеву на поўдзень аж да найдалейшых краёў паўднёвых.</verse>
				<verse number="2">Іх мяжа паўднёвая ішла ад канца Мора Салёнага, ад паўднёвай затокі,</verse>
				<verse number="3">і кіравалася далей на поўдзень ад Маале-Акрабіму, і праходзіла праз Сін, і бегла на поўдзень да Кадэш-Барнэа і да Хецрону, і падымалася да Адару, і паварочвала да Карка.</verse>
				<verse number="4">Далей праходзіла Ацмон і даходзіла да ручая Эгіпецкага, і спынялася на беразе мора. Такая была іх мяжа паўдзнёвая.</verse>
				<verse number="5">Мяжа ўсходняя — Мора Салёнае аж да вусьця Ярдану. Мяжа ад поўначы пачыналася ад затокі мора ля вусьця Ярдану,</verse>
				<verse number="6">затым працягвалася да Бэт-Хоглі і праходзіла на поўначы да Бэт-Арабы і падымалася да Эвэн-Баган-Бэн-Рэўбэн.</verse>
				<verse number="7">Потым мяжа падымалася ў гору да Дэбіру ад даліны Ахор і заварочвала на поўнач да Гільгалу, які насупраць узвышша Адумім, што на поўдзень ад ручая; далей мяжа сягала да Мэ-Эн-Шэмэшу, і сканчалася пры Эн-Рагелі.</verse>
				<verse number="8">Пасьля мяжа падымалася лагчынай Бэн-Гінном паўднёвым схілам гор Евусеяў, значыць праз Ерусалім, і ўзыходзіла на верх гары, што насупраць лагчыны Гінном ад захаду і на скраю паўночным лагчыны Рэфаім.</verse>
				<verse number="9">З вяршыні гары цягнулася мяжа аж да крыніцы Мэ-Нэфтаах і вяла да гарадоў гары Эфрон, заварочваючыся да Баалы або Кірыят-Ярыму.</verse>
				<verse number="10">З Баалы мяжа ішла на захад да гары Сэір і праходзіла праз паўночны схіл гары Ярым, значыць Кесалён, і зыходзіла да Бэт-Шэмэшу і пераходзіла праз Тымну.</verse>
				<verse number="11">Потым мяжа даходзіла да паўночнага хрыбта Экрону, далей заварочвала да Шыкарону і пераходзіла праз гару Баалы, і набліжалася да Ябнээля, і спынялася пры моры.</verse>
				<verse number="12">Мяжой заходняй было Вялікае Мора з узьбярэжжам сваім. Такая была мяжа кругом зямлі сыноў Юды па родах іхніх.</verse>
				<verse number="13">Халеў, сын Ефунны, атрымаў частку між сыноў Юды, як загадаў ГОСПАД Егошуа, — Кірыят- Арбу, галоўны горад сыноў Анака, значыць Хеўрон.</verse>
				<verse number="14">Адсюль Халеў сагнаў трох сыноў Анака: Шэшая, Ахімана і Тальмая з роду волатаў.</verse>
				<verse number="15">Адтуль жа выправіўся ён супраць жыхароў Дэбіру, які раней называўся Кірыят-Сэфэр.</verse>
				<verse number="16">І Халеў сказаў: «Таму, хто здабудзе Кірыят-Сэфэр і захопіць яго, я дам сваю дачку Ахсу за жонку».</verse>
				<verse number="17">І здабыў яго Атніэль, сын Кеназа, брата Халева, і той даў яму Ахсу, дачку сваю, за жонку.</verse>
				<verse number="18">Калі яна прыйшла, дык намовіла мужа свайго, каб той прасіў поля ў бацькі яе. І зьлезла яна з асла, а Халеў спытаўся у яе: «Што ты хочаш?»</verse>
				<verse number="19">Яна ж адказала: «Дай мне дабраславенства. Даў ты мне Нэгеў, зямлю сухую, дык дай мне крыніцы водаў». І даў ёй Халеў крыніцы верхнія і нізавыя.</verse>
				<verse number="20">Такая вось спадчына пакаленьня сыноў Юды па родах іхніх.</verse>
				<verse number="21">Гарады на скраю пакаленьня сыноў Юды каля мяжы Эдому ў Нэгеве: Кабцээль, Эдэр, Ягур,</verse>
				<verse number="22">Кіна, Дымона, Адада,</verse>
				<verse number="23">Кадэш, Хацор, Ітнан,</verse>
				<verse number="24">Зіф, Тэлем, Бэалёт,</verse>
				<verse number="25">Хацор-Хадата, Керыёт-Хецрон, значыць Хацор,</verse>
				<verse number="26">Амам, Шэма, Малада,</verse>
				<verse number="27">Хацор-Гадда, Хешмон, Бэт-Пэлет,</verse>
				<verse number="28">Хецар-Шуал, Бээр-Шэба, Бізыётыя,</verse>
				<verse number="29">Баала, Іім, Эцэм,</verse>
				<verse number="30">Эльталяд, Хесіль, Харма,</verse>
				<verse number="31">Цыклаг, Мадмана, Сансана,</verse>
				<verse number="32">Лебаот, Шыльхім, Аін і Рымон — усіх гарадоў дваццаць дзевяць з вёскамі іхнімі.</verse>
				<verse number="33">А ў Шэфэлі вось гэтыя: Эштаоль, Цора, Ашна,</verse>
				<verse number="34">Занаах, Эн-Ганнім, Тапуах, Энам,</verse>
				<verse number="35">Ярмут, Адулям, Сахо, Азэка,</verse>
				<verse number="36">Шаараім, Адытаім, Гедэра і Гедэратаім — усіх гарадоў чатырнаццаць з вёскамі іхнімі.</verse>
				<verse number="37">Цэнан, Хадаша, Мігдаль-Гад,</verse>
				<verse number="38">Дылеан, Міцпа, Ёктээль,</verse>
				<verse number="39">Ляхіш, Бацкат, Эглён,</verse>
				<verse number="40">Каббон, Лахмас, Кітліш,</verse>
				<verse number="41">Гедэрот, Бэт-Дагон, Наама, Македа — усіх гарадоў шаснаццаць з вёскамі іхнімі.</verse>
				<verse number="42">Лібна, Этэр, Ашан,</verse>
				<verse number="43">Іфтах, Ашна, Нэсіб,</verse>
				<verse number="44">Кейла, Ахзіб, Марэша — дзевяць гарадоў з вёскамі іхнімі.</verse>
				<verse number="45">Экрон з навакольнымі гарадамі і вёскамі.</verse>
				<verse number="46">І ад Экрону аж да мора — усё, што знаходзіцца каля Ашдоду з вёскамі іхнімі.</verse>
				<verse number="47">Ашдод разам з гарадамі ягонымі і вёскамі, Газа з залежнымі ад яе гарадамі і вёскамі аж да ручая Эгіпецкага і Вялікага Мора, якое ёсьць мяжою.</verse>
				<verse number="48">А ў гарах: Шамір, Ятыр, Сахо,</verse>
				<verse number="49">Данна, Кірыят-Санна або Дэбір,</verse>
				<verse number="50">Анаб, Эштэмоа, Анім,</verse>
				<verse number="51">Гашэн, Халон, Гілё — адзінаццаць гарадоў з вёскамі іхнімі.</verse>
				<verse number="52">Араб, Дума, Эшан,</verse>
				<verse number="53">Янім, Бэт-Тапуах, Афэка,</verse>
				<verse number="54">Хумта, Кірыят-Арба, значыць Хеўрон, Цыор — дзевяць гарадоў з вёскамі іхнімі.</verse>
				<verse number="55">Маон, Кармэль, Зіф, Юта,</verse>
				<verse number="56">Езрээль, Ёкдэам, Занаах,</verse>
				<verse number="57">Каін, Гібэа і Тымна — дзесяць гарадоў з вёскамі іхнімі.</verse>
				<verse number="58">Хальхул, Бэт-Цур, Гедор,</verse>
				<verse number="59">Маарат, Бэт-Анот і Эльтэкон — шэсьць гарадоў з вёскамі іхнімі.</verse>
				<verse number="60">Кірыят-Баал, значыць Кірыят-Ярым і Рабба — два гарады з вёскамі іхнімі.</verse>
				<verse number="61">У пустыні: Бэт-Араба, Мідын, Сэхаха,</verse>
				<verse number="62">Нібшан, Ір-Гамэлях, Эн-Геды — шэсьць гарадоў з вёскамі іхнімі.</verse>
				<verse number="63">Сыны Юды не маглі аднак выгнаць Евусеяў, якія жылі ў Ерусаліме, і яшчэ сёньня жывуць Евусеі побач з сынамі Юды.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="16">
				<verse number="1">Жэрабям выпала спадчына сынам Язэпа па ўсходнім баку Ярдану насупраць Ерыхону; праз пустыню ішла мяжа ад Ерыхону па гарах да Бэтэлю.</verse>
				<verse number="2">А ад Бэтэлю мяжа ішла да Люзу і праходзіла праз зямлю Аркейцаў, што жывуць у Атароце,</verse>
				<verse number="3">далей зыходзіла на захадзе да мяжы Яфлетцаў, і аж да мяжы ніжняга Бэт-Харону і да Гезэру, і спынялася каля Вялікага Мора.</verse>
				<verse number="4">Такую спадчыну мелі сыны Язэпа: Манаса і Эфраім.</verse>
				<verse number="5">Мяжа сыноў Эфраіма па родах іхніх была такая: мяжой іх паселасьці на ўсходзе быў Атарот-Адар аж да верхняга Бэт-Харону.</verse>
				<verse number="6">Затым мяжа цягнулася аж да мора. Ад Міхмэтату на поўначы паварочвала мяжа на ўсход праз Танат-Шыле і цягнулася далей на ўсход да Янааху.</verse>
				<verse number="7">З Янааху зыходзіла да Атароту і Наары, праходзіла каля Ерыхону і спынялася каля Ярдану.</verse>
				<verse number="8">З Тапуаху ішла мяжа на захад да ручая Кана і даходзіла да мора. Такая была спадчына пакаленьня Эфраіма па родах іхніх.</verse>
				<verse number="9">Апрача гэтага сыны Эфраіма мелі паасобныя гарады пасярод спадчыны сыноў Манасы, усе гэтыя гарады з навакольнымі вёскамі.</verse>
				<verse number="10">Але Эфраімцы ня выгналі Хананейцаў, якія жылі ў Гезэры. І Хананейцы жывуць сярод Эфраіма да сёньняшняга дня як прыгонныя.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="17">
				<verse number="1">Вось такое выпала жэрабя пакаленьню Манасы, бо ён быў першародным Язэпа. Махір, першародны Манасы, бацька Гілеада, бо быў ён ваяром, атрымаў Гілеад і Башан.</verse>
				<verse number="2">Сваю частку атрымалі таксама астатнія сыны Манасы па родах іхніх: сыны Абіезэра, сыны Хэлека, сыны Аерыэля, сыны Шэхэма, сыны Хэфэра і сыны Шэміда. Гэта вось сыны Манасы, сына Язэпа, мужчыны, па родах іхніх.</verse>
				<verse number="3">А Цэлафхад, сын Хефэра, сына Гілеада, сына Махіра, сына Манасы, ня меў сыноў, а толькі дочкі, якія называліся: Махла, Ноа, Хогля, Мілка і Тырца.</verse>
				<verse number="4">Яны вось прыйшлі да Элеазара, сьвятара, і Егошуа, сына Нуна, і князёў, і сказалі: «ГОСПАД загадаў Майсею, каб даў нам уласнасьць між братоў нашых». Дык далі ім па загаду ГОСПАДА спадчыну між братоў бацькі іхняга.</verse>
				<verse number="5">І меў Манаса дзесяць частак, апрача зямлі Гілеад і Башан за Ярданам,</verse>
				<verse number="6">бо дочкі Манасы атрымалі спадчыну між сыноў яго, а зямля Гілеад выпала астатнім сынам Манасы.</verse>
				<verse number="7">Мяжа яе ішла ад Асэра да Міхмэтату, які насупраць Сыхему; адсюль мяжа паварочвала ў права ў бок жыхароў Эн-Тапуаху.</verse>
				<verse number="8">Зямля Тапуаху выпала Манасе, а горад Тапуах, які знаходзіцца каля мяжы Манасы, належаў да сыноў Эфраіма.</verse>
				<verse number="9">Мяжа зыходзіла да ручая Кана, і на поўдзень ад ручая былі гарады Эфраіма, апроч тых, якія меў Эфраім сярод гарадоў Манасы, а зямля Манасы знаходзілася на поўнач ад ручая і цягнулася да мора.</verse>
				<verse number="10">Так зямля на поўдзень была ўласнасьцю Эфраіма, а на поўнач — Манасы, а мяжой іхняй было мора. З Асэрам межаваліся яны на поўначы, а з Ісахарам — на ўсходзе.</verse>
				<verse number="11">Манаса ў межах Ісахара і Асэра меў Бэт-Шэан з навакольнымі гарадамі, і Іблеам з навакольнымі гарадамі, і жыхароў Дору з навакольнымі гарадамі, і жыхароў Эн-Дору з навакольнымі гарадамі, таксама жыхароў Таанаху з навакольнымі гарадамі, і жыхароў Мэгідо з навакольнымі гарадамі, поруч трэйцюю частку Нафату.</verse>
				<verse number="12">Але сыны Манасы не маглі авалодаць гэтымі гарадамі, і дзеля таго Хананейцы засталіся ў гэтай зямлі.</verse>
				<verse number="13">Калі сыны Ізраіля ўмацаваліся, яны змусілі Хананейцаў да працаў прыгонных, але ня выгналі іх.</verse>
				<verse number="14">І гаварылі сыны Язэпа да Егошуа, кажучы: «Чаму ты даў мне адно толькі жэрабя і адну толькі частку, хоць я маю такое мноства людзей, бо так дабраславіў мяне ГОСПАД?»</verse>
				<verse number="15">Егошуа адказаў: «Калі ты творыш вялікі народ, дык займай лес, выкарчуй сабе абшар у зямлі Пэрэзеяў і Рэфаімаў, калі табе на гары Эфраіма зацесна!»</verse>
				<verse number="16">Тады адказалі сыны Язэпа: «Гары нам не хапае, але ўсе Хананейцы, што жывуць у даліне, маюць калясьніцы жалезныя, як жыхары Бэт-Шэану і прылеглых мясцовасьцяў, так і ў даліне Езрээль».</verse>
				<verse number="17">Тады сказаў Егошуа дому Язэпа, Эфраіму і Манасе: «Ты — народ вялікі і мужны, ня будзе ў цябе адна толькі частка.</verse>
				<verse number="18">Але ты пайдзі на гару і выкарчуй лес, і ачысьці месца на пасяленьне. І ты пашырыш межы твае, выганяючы Хананейцаў, хоць маюць яны жалезныя калясьніцы і хоць яны моцныя».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="18">
				<verse number="1">Уся супольнасьць сыноў Ізраіля сабралася ў Шыло і там паставілі Намёт Спатканьня, а ўжо ўся зямля была імі здабытая.</verse>
				<verse number="2">І засталіся яшчэ з сыноў Ізраіля сем пакаленьняў, якія не атрымалі спадчыны сваёй.</verse>
				<verse number="3">Дык сказаў Егошуа тым пакаленьням: «Як доўга вы будзеце марудзіць у тым, каб пайсьці і ўзяць у спадчыну зямлю, якую ГОСПАД, Бог бацькоў вашых, даў вам?</verse>
				<verse number="4">Выбярыце з кожнага пакаленьня па тры чалавекі, і я пашлю іх, каб яны, падняўшыся, абыйшлі зямлю і апісалі яе, як лепш разьдзяліць яе між пакаленьнямі, а потым павядомяць мне пра гэта.</verse>
				<verse number="5">Разьдзяліце між сабой зямлю на сем частак; Юда няхай застаецца ў сваіх межах на поўдні, а дом Язэпа — на поўначы.</verse>
				<verse number="6">Астатнюю зямлю падзяліце на сем частак і прынясіце апісаньне сюды да мяне, каб я ў прысутнасьці ГОСПАДА, Бога нашага, кінуў дзеля вас жэрабя.</verse>
				<verse number="7">Лявіты не атрымаюць часткі між вамі, бо сьвятарства ГОСПАДАВА будзе іх спадчынай. А Гад, Рубэн і палова Манасы атрымалі сваю частку на ўсходнім баку Ярдану. Яе вызначыў ім Майсей, слуга ГОСПАДА».</verse>
				<verse number="8">Калі ўжо сабраліся мужчыны ісьці апісваць зямлю, загадаў ім Егошуа, кажучы: «Абыйдзіце зямлю і апішыце яе, і вярніцеся да мяне, каб тут, у Шыло ў прысутнасьці ГОСПАДА кінуў я дзеля вас жэрабя».</verse>
				<verse number="9">Дык выбраліся яны агледзець зямлю, і апісвалі яе і гарады ейныя ў кнізе, дзелячы на сем частак. І вярнуліся да Егошуа ў табар у Шыло.</verse>
				<verse number="10">І Егошуа кўнуў жэрабя перад ГОСПАДАМ у Шыло, і падзяліў там зямлю між сынамі Ізраіля па частках іхніх.</verse>
				<verse number="11">І выпала першае жэрабя на пакаленьне Бэн’яміна па родах іхніх, каб яны заімелі зямлю між сынамі Юды і сынамі Язэпа.</verse>
				<verse number="12">Мяжа іхняя ад поўначы пачыналася ад Ярдану, падымалася на паўночны бок Ерыхону, а потым ішла праз горы на захад і спынялася ў пустыні Бэт-Авэн.</verse>
				<verse number="13">Адтуль цягнулася мяжа да Люзу, на поўдзень ад горнага перавалу Люзу або Бэтэлю, затым спускалася мяжа да Атарот-Адару праз гару, якая на поўдні ад ніжняга Бэт-Харону.</verse>
				<verse number="14">Потым мяжа паварочвала на захад і зыходзіла да мора на поўдзень ад гары, якая на поўдні перад Бэт-Харонам, і спынялася пры Кірыят-Баале, які завецца таксама Кірыят-Ярым, горадзе сыноў Юды. Такі вось заходні бок.</verse>
				<verse number="15">Паўднёвы бок пачынаўся ад скраю Кірыят-Ярыму, затым мяжа ішла на захад і даходзіла да крыніцы Мэ-Нэфтааху.</verse>
				<verse number="16">Потым мяжа даходзіла да скраю гары, што падымаецца ад ўсходняга боку лагчыны Бэн-Гінном, якая на поўначы даліны Рэфаімаў, затым зыходзіла ў лагчыну Гінном праз схіл гары Евусеяў на поўдзень і даходзіла да Эн-Рагелю,</verse>
				<verse number="17">потым паварочвала на поўнач, даходзіла да Эн-Шэмэшу, потым да Гэлілоту, што насупраць Маале-Адумім і цягнулася да Эвэн-Баган-Бэн-Рэўбэн.</verse>
				<verse number="18">Потым мяжа праходзіла да перавалу насупраць Арабы ад паўночнага боку і зыходзіла да Арабы.</verse>
				<verse number="19">Адсюль праходзіла мяжа на поўнач каля Бэт-Хоглі ды спынялася каля паўночнай затокі Мора Салёнага, пры паўднёвым канцы Ярдану. Такая была паўднёвая мяжа.</verse>
				<verse number="20">А Ярдан быў мяжой ад усходняга боку. Такая была спадчына сыноў Бэн'яміна ды яго межы навокал па родах іхніх.</verse>
				<verse number="21">Гарады сыноў Бэн’яміна па родах іхніх былі: Ерыхон, Бэт-Хогла, Эмэк-Кецыц,</verse>
				<verse number="22">Бэт-Араба, Цэмараім, Бэтэль,</verse>
				<verse number="23">Авім, Пара, Офра,</verse>
				<verse number="24">Кефар-Амоні, Офні і Геба — дванаццаць гарадоў з навакольнымі вёскамі.</verse>
				<verse number="25">Гібэон, Рама, Бэерот,</verse>
				<verse number="26">Міцпа, Кефіра, Моца,</verse>
				<verse number="27">Рэкем, Ірпээль, Тараля,</verse>
				<verse number="28">Цэля, Элеф, Евус, інакш Ерусалім, Гібэат, Кірыят — чатырнаццаць гарадоў з вёскамі іхнімі. Гэта частка сыноў Бэн’яміна па родах іхніх.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="19">
				<verse number="1">Другое жэрабя выпала на пакаленьне сыноў Сымона па родах іхніх.</verse>
				<verse number="2">Частка іхняя знаходзілася сярод спадчыны сыноў Юды: Бээр-Шэба, Шэба, Малада,</verse>
				<verse number="3">Хацар-Шуал, Бала і Эцэм,</verse>
				<verse number="4">Эльталяд, Бэтул, Харма,</verse>
				<verse number="5">Цыклаг, Бэт-Маркабот, Хацар-Суса,</verse>
				<verse number="6">Бэт-Лебаот, Шарухен — трынаццаць гарадоў з навакольнымі вёскамі.</verse>
				<verse number="7">Аін, Рымон, Этэр і Ашан — чатыры гарады з навакольнымі вёскамі.</verse>
				<verse number="8">Апрача іх — усе вёскі вакол гэтых гарадоў аж да Баалат-Бээру, значыць Рамы паўднёвай. Гэта вось спадчына сыноў Сымона па родах іхніх.</verse>
				<verse number="9">Частка сыноў Сымона ўзятая была са спадчыны сыноў Юды, якая была дужа вялікая, і сыны Сымона атрымалі спадчыну між іх.</verse>
				<verse number="10">Трэйцяе жэрабя выпала на сыноў Завулёна па родах іхніх. Мяжа спадчыны іхняй сягала аж да Сарыду.</verse>
				<verse number="11">Мяжа іхняя ішла на захад да Марэалу і даходзіла да Дабэшэту, і аж да ручая, які насупраць Ёкнэаму.</verse>
				<verse number="12">Ад Сарыду паварочвала мяжа на ўсход у напрамку ўзыходу сонца аж да мяжы Кіслот-Табору, а адтуль ішла да Дабэрату і падымалася да Яфіі.</verse>
				<verse number="13">Адтуль зноў мяжа пераходзіла на ўсход, у бок узыходу сонца, да Гат-Хэфэру, да Эт-Кацыну і выходзіла да Рымон-Мэтаару, да Нэі.</verse>
				<verse number="14">Далей мяжа ішла на поўнач каля Ханатону і сканчвалася ў даліне Іфтах-Эль.</verse>
				<verse number="15">Апроч таго Катат, Нагалал, Шымрон, Ідэала і Бэтлеем — дванаццаць гарадоў разам з вёскамі іхнімі.</verse>
				<verse number="16">Такая спадчына сыноў Завулёна па родах іхніх, такія вось гарады іхнія з навакольнымі вёскамі.</verse>
				<verse number="17">Чацьвёртае жэрабя выпала на пакаленьне Ісахара па родах іхніх.</verse>
				<verse number="18">Часткай іхняй былі Езрээль, Кесулот, Шунэм,</verse>
				<verse number="19">Хафараім, Шыон, Анахарат,</verse>
				<verse number="20">Рабіт, Кішыён, Эбэц,</verse>
				<verse number="21">Рэмэт, Эн-Ганім, Эн-Хада, Бэт-Пацэц.</verse>
				<verse number="22">І дасягала мяжа яго аж да Табору і Шахацымы, і Бэт-Шэмэшу і далей спынялася на Ярдане — шаснаццаць гарадоў з навакольнымі вёскамі.</verse>
				<verse number="23">Такая спадчына пакаленьня Ісахара па родах іхніх, гарады і навакольныя вёскі.</verse>
				<verse number="24">Пятае жэрабя выпала на пакаленьне сыноў Асэра па родах іхніх.</verse>
				<verse number="25">Часткай іхняй былі Хэлькат, Халі, Бэтэн і Ахшаф,</verse>
				<verse number="26">Алам-Мэлех, Амад і Мішаль, і даходзіла мяжа аж да Кармэлю на захадзе і аж да Шыхор-Лібнату,</verse>
				<verse number="27">а потым паварочвала на ўсход сонца да Бэт-Дагону, і дасягла Завулёна і лагчыны Іфтах-Эль на поўначы, і ішла далей праз Бэт-Эмэк і Нэель, пасоўваючыся да Кабулу з паўночнага боку.</verse>
				<verse number="28">Таксама Эброн, Рэхоб, Хамон і Кана аж да Вялікага Сідону.</verse>
				<verse number="29">Пасьля мяжа заварочвала да Рамы і аж да моцна ўмацаванага гораду Тыру, і вярталася да Хосы, і спынялася пры моры. Яна ахоплівала Махалеб, Ахзіб,</verse>
				<verse number="30">Умму, Афэк і Рэхоб — дваццаць два гарады з навакольнымі вёскамі.</verse>
				<verse number="31">Такая вось спадчына пакаленьня сыноў Асэра па родах іхніх, гарады і вёскі іхнія.</verse>
				<verse number="32">Шостае жэрабя выпала на пакаленьне сыноў Нэфталі па родах іхніх.</verse>
				<verse number="33">Мяжа іхняя ішла з Гэлефа і ад Элён-Бе-Цаананіму да Адамі-Га-Нэкебу і Ябнээлю, і аж да Лакуму, і сканчвалася пры Ярдане.</verse>
				<verse number="34">На захадзе мяжа ішла да Азнот-Табору, а адтуль выходзіла на Хукок і датыкалася Завулёна ад поўдня, Асэра — ад захаду, а Юды — каля Ярдану ад усходу.</verse>
				<verse number="35">Гарадамі ўмацаванымі ў іх былі Цыддым, Цэр, Хамат, Ракат, Кінэрэт,</verse>
				<verse number="36">Адама, Рама, Хацор,</verse>
				<verse number="37">Кадэш, Эдрэя, Эн-Хацор,</verse>
				<verse number="38">Ірон, Мігдал-Эль, Харэм, Бэт-Анат і Бэт-Шэмэш — дзевятнаццаць гарадоў з навакольнымі вёскамі.</verse>
				<verse number="39">Такая спадчына пакаленьня сыноў Нэфталі па родах іхніх, гарады з навакольнымі вёскамі.</verse>
				<verse number="40">Сёмае жэрабя выпала на пакаленьне сыноў Дана па родах іхніх.</verse>
				<verse number="41">Межамі спадчыны іхняй былі Цора, Эштаол, Ір-Шэмэш,</verse>
				<verse number="42">Шаалабім, Аялон, Ітла,</verse>
				<verse number="43">Элён, Тымна, Экрон,</verse>
				<verse number="44">Эльтэке, Гібэтон і Баалат,</verse>
				<verse number="45">Егуд, Бэнэ-Бэрак, Гат-Рымон,</verse>
				<verse number="46">Мэ-Яркон, Ракон з мяжою каля Яфы.</verse>
				<verse number="47">Аднак межы для Дана былі завузкія. І выправіліся сыны Дана супраць Лешэму, і занялі яго, і выбілі яго вострывам мяча, і апанавалі яго, і абжыліся там, і назвалі яго Лешэм-Дан, ад імя Дана, бацькі свайго.</verse>
				<verse number="48">Такая спадчына пакаленьня сыноў Дана па родах іхніх, гарады і вёскі іхнія.</verse>
				<verse number="49">Калі сыны Ізраіля скончылі дзяленьне зямлі для пакаленьняў сваіх, тады сыны Ізраіля далі частку Егошуа, сыну Нуна, пасярод сябе.</verse>
				<verse number="50">Паводле загаду ГОСПАДА далі яму горад, якога ён запатрабаваў для сябе: Тымнат-Сэрах на гары Эфраіма. Ён адбудаваў гэты горад і абжыўся ў ім.</verse>
				<verse number="51">Такая вось спадчына, якую падзялілі жэрабям Элеазар, сьвятар, і Егошуа, сын Нуна, і князі родаў Ізраіля ў Шыло ў прысутнасьці ГОСПАДА пры ўваходзе ў Намёт Спатканьня. Так быў закончаны падзел зямлі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="20">
				<verse number="1">Вось што сказаў ГОСПАД да Егошуа: «Паведамі сынам Ізраіля і скажы ім:</verse>
				<verse number="2">“Выдзяліце сабе гарады прыбежышча, пра якія Я гаварыў вам праз Майсея,</verse>
				<verse number="3">каб уцякаў у іх той, хто забіў чалавека ня хочучы, праз памылку, і хоча пазьбегнуць гневу мсьціўцы за кроў.</verse>
				<verse number="4">Калі ён ўцячэ ў адзін з такіх гарадоў, няхай стане перад брамай гораду і вытлумачыць старшыням гораду таго справу сваю. Пасьля гэтага прымуць яго і дадуць яму месца на жыцьцё.</verse>
				<verse number="5">Калі б мсьціўца за кроў гнаўся за ім, не аддадуць яго ў рукі ягоныя, бо ён ня хочучы забіў бліжняга свайго, і ня меў да яго нянавісьці ані ўчора, ані пазаўчора.</verse>
				<verse number="6">І будзе ён жыць у горадзе тым, пакуль ня стане перад судом супольнасьці, выясьняючы прычыну здарэньня, ды пакуль на памрэ першасьвятар, які будзе ў тыя дні. Тады забойца вернецца ў горад свой, у дом свой, з якога быў уцёкшы”».</verse>
				<verse number="7">З гэтай мэтай вызначылі Кадэш у Галілеі на гары Нэфталі, Сыхем на гары Эфраіма, Кірыят-Арбу або Хеўрон на гары Юды.</verse>
				<verse number="8">З другога боку Ярдану, на ўсход ад Ерыхону, вызначана Бэцэр у пустыні, на раўніне пакаленьня Рубэна, Рамот у Гілеадзе, з пакаленьня Гада, і Галян у Башане, з пакаленьня Манасы.</verse>
				<verse number="9">Такія вось гарады былі выбраныя для ўсіх сыноў Ізраіля і для чужынца, які жыве сярод іх, каб мог уцячы туды кожны, хто ня хочучы заб’е чалавека, каб ня быў пакараны сьмерцю ад рукі мсьціўцы за кроў, пакуль ня стане перад народам выясьніць прычыну здарэньня.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="21">
				<verse number="1">Прыйшлі начальнікі родаў Левія да Элеазара сьвятара і да Егошуа, сына Нуна, і да начальнікаў родаў пакаленьняў сыноў Ізраіля</verse>
				<verse number="2">ў Шыло ў зямлі Ханаан, і сказалі ім: «Праз Майсея ГОСПАД загадаў, каб дадзены былі нам гарады на пражываньне з палеткамі для ўтрыманьня жывёлы».</verse>
				<verse number="3">І сыны Ізраіля далі лявітам з уласнасьці сваёй, паводле загаду ГОСПАДА, гарады тыя з пашамі вакол іх.</verse>
				<verse number="4">І выпала жэрабя для радоў Кегата, і атрымалі сыны Аарона, сьвятара, ад пакаленьня Юды, Сымона і Бэн’яміна трынаццаць гарадоў.</verse>
				<verse number="5">Астатнія сыны Кегата атрымалі ад пакаленьняў Эфраіма, Дана і паловы пакаленьня Манасы дзесяць гарадоў.</verse>
				<verse number="6">Сынам Гершона жэрабям выпала атрымаць трынаццаць гарадоў ад пакаленьняў Ісахара, Асэра і Нэфталі і паловы пакаленьня Манасы ў Башане.</verse>
				<verse number="7">Сынам Мэрары па родах іхніх жэрабям выпала дванаццаць гарадоў ад пакаленьня Рубэна, Гада і Завулёна.</verse>
				<verse number="8">Сыны Ізраіля аддалі лявітам па жэрабю гарады гэтыя разам з пашамі вакол іх, як загадаў ГОСПАД праз Майсея.</verse>
				<verse number="9">З пакаленьня сыноў Юды і з пакаленьня сыноў Сымона былі забраныя гарады, якія будуць названыя паіменна.</verse>
				<verse number="10">Сынам Аарона з роду Кегата, сына Левія, бо на іх выпала першае жэрабя, далі</verse>
				<verse number="11">Кірыят-Арбу, галоўны горад сыноў Анака, які інакш называецца Хеўрон, на гары Юды разам з навакольнымі палямі.</verse>
				<verse number="12">Палі аднак і вёскі яго аддалі на ўласнасьць Халеву, сыну Ефунны.</verse>
				<verse number="13">Сынам Аарона сьвятара далі горад прыбежышча для забойцаў Хеўрон разам з пашамі ягонымі, Лібну разам з пашамі ейнымі,</verse>
				<verse number="14">Яттыр з пашамі ягонымі, і Эштэмоа з пашамі ягонымі,</verse>
				<verse number="15">Халён і пашы ягоныя, Дэбір і пашы ягоныя,</verse>
				<verse number="16">Аін, Юту і Бэт-Шамэш з навакольнымі пашамі — дзевяць гарадоў ад двух гэтых пакаленьняў.</verse>
				<verse number="17">Ад пакаленьня Бэн’яміна [далі] Гібэон з пашамі ягонымі, Гебу з пашамі ейнымі,</verse>
				<verse number="18">Анатот і Альмон з пашамі іхнімі — чатыры гарады.</verse>
				<verse number="19">Усіх разам гарадоў для сыноў Аарона, сьвятара, — трынаццаць разам з пашамі іхнімі.</verse>
				<verse number="20">Родам сыноў Кегата, лявітам, астатнім сынам Кегата, выпалі жэрабям гарады ад пакаленьня Эфраіма.</verse>
				<verse number="21">З пакаленьня Эфраіма [далі] горад прыбежышча для забойцаў Сыхем з навакольнымі пашамі на гары Эфраіма, і Гезэр з пашамі ягонымі,</verse>
				<verse number="22">Кібцаім з пашамі ягонымі, Бэт-Харон з пашамі ягонымі — чатыры гарады.</verse>
				<verse number="23">Таксама ад пакаленьня Дана [далі] Эльтэке з пашамі ягонымі, і Гібэон з пашамі ягонымі,</verse>
				<verse number="24">Аялён з пашамі ягонымі, Гат-Рымон з пашамі ягонымі — чатыры гарады.</verse>
				<verse number="25">Ад паловы пакаленьня Манасы [далі] Таанах і Гіт-Рымон з навакольнымі пашамі — два гарады.</verse>
				<verse number="26">Усіх гарадоў з навакольнымі пашамі іхнімі дадзена дзесяць астатнім сынам Кегата.</verse>
				<verse number="27">Таксама сынам Гершона з роду Левія далі ад паловы пакаленьня Манасы горад прыбежышча для забойцаў Галян у Башане і Аштарот з навакольнымі пашамі — два гарады.</verse>
				<verse number="28">Ад пакаленьня Ісахара — Кішыён, Дабэрат,</verse>
				<verse number="29">Ярмут і Эн-Ганім з навакольнымі пашамі — чатыры гарады.</verse>
				<verse number="30">Ад пакаленьня Асэра — Мішэаль, Абдон,</verse>
				<verse number="31">Хэлькат і Рэхоб з навакольнымі пашамі — чатыры гарады.</verse>
				<verse number="32">Ад пакаленьня Нэфталі — горад-прыбежышча для забойцаў Кадэш у Галілеі, і Хамот-Дор, і Картан з навакольнымі пашамі — тры гарады.</verse>
				<verse number="33">Усіх гарадоў сыноў Гершона па родах іхніх — трынаццаць гарадоў разам з пашамі іхнімі.</verse>
				<verse number="34">Родам сыноў Мэрары, рэшце лявітаў, далі ад пакаленьня Завулёна Ёкнэам, Карту,</verse>
				<verse number="35">Дымну і Нагалял з іх пашамі — чатыры гарады.</verse>
				<verse number="36">Ад пакаленьня Рубэна [далі] Бэцар, Ягцу,</verse>
				<verse number="37">Кедэмот і Мэфгаат — чатыры гарады з навакольнымі пашамі.</verse>
				<verse number="38">Ад пакаленьня Гада — горад-прыбежышча для забойцаў Рамот у Гілеадзе, Маханаім,</verse>
				<verse number="39">Хешбон і Язэр — чатыры гарады з навакольнымі пашамі.</verse>
				<verse number="40">Усіх гарадоў сыноў Мэрары па родах іхніх, рэшты родаў лявітаў, — дванаццаць гарадоў.</verse>
				<verse number="41">Дык усіх гарадоў сыноў Левія паміж сыноў Ізраіля было сорак восем, разам з пашамі іхнімі,</verse>
				<verse number="42">кожны горад з пашамі сваімі вакол гораду.</verse>
				<verse number="43">Так даў ГОСПАД Ізраілю ўсю зямлю, якую запрысяг даць бацькам іхнім, і яны атрымалі яе ў спадчыну і абжыліся на ёй.</verse>
				<verse number="44">І даў ім ГОСПАД супакой з усіх бакоў, і ніхто з ворагаў іхніх не ўтрываў супраць іх, але ўсіх ворагаў скарыў ГОСПАД перад Ізраілем.</verse>
				<verse number="45">І ні адно слова добрае, якое сказаў ГОСПАД дому Ізраіля, не было пустым, але ўсё споўнілася.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="22">
				<verse number="1">І паклікаў Егошуа сыноў Рубэна, Гада і паловы пакаленьня Манасы,</verse>
				<verse number="2">і сказаў ім: «Вы споўнілі ўсё, што вам загадаў Майсей, слуга ГОСПАДА, і мяне слухалі таксама ў-ва ўсім, што я загадаў вам,</verse>
				<verse number="3">і не пакінулі вы братоў сваіх увесь гэты доўгі час аж да сёньняшняга дня, і выканалі волю ГОСПАДА, Бога вашага.</verse>
				<verse number="4">Цяпер вось даў ГОСПАД, Бог ваш, супакой братам вашым і мір, як быў абяцаўшы ім. Цяпер вяртайцеся і ідзіце ў намёты вашыя і ў зямлю вашую, якую даў вам Майсей, слуга ГОСПАДА, за Ярданам.</verse>
				<verse number="5">Толькі пільна старайцеся выконваць прыказаньні і закон, які загадаў вам Майсей, слуга ГОСПАДА. Любіце ГОСПАДА, Бога вашага, і хадзіце па ўсіх шляхах Ягоных, спаўняйце прыказаньні Ягоныя, туліцеся да Яго і служыце Яму ўсім сэрцам сваім ды ўсёю душою сваёю».</verse>
				<verse number="6">І дабраславіў іх Егошуа, і адпусьціў іх, і яны вярнуліся ў намёты свае.</verse>
				<verse number="7">Адной палове пакаленьня Манасы Майсей даў уласнасьць ў Башане, а другой палове Егошуа даў спадчыну між братоў іхніх, на заходнім беразе Ярдану. Калі Егошуа адпусьціў іх у намёты іхнія, дабраславіў іх</verse>
				<verse number="8">і сказаў: «Вы вяртаецеся ў намёты свае з вялікімі багацьцямі, з мноствам жывёлы, срэбрам, золатам, медзьдзю, якую вы забралі ў ворагаў вашых, жалезам і вялікаю колькасьцю адзеньня; падзяліце ж здабычу паміж братамі вашымі».</verse>
				<verse number="9">Сыны Рубэна, сыны Гада і палова пакаленьня Манасы вярнуліся і пакінулі сыноў Ізраіля ў Шыло, што ў Ханаане, каб ісьці ў зямлю Гілеад, у зямлю пасяленьня свайго, якую атрымалі з волі ГОСПАДА праз Майсея.</verse>
				<verse number="10">Калі прыйшлі яны ў ваколіцы Ярдану ў зямлі Ханаан, пабудавалі каля Ярдану ахвярнік, вялікі на від.</verse>
				<verse number="11">Калі пачулі сыны Ізраіля, што сыны Рубэна, сыны Гада і палова пакаленьня Манасы пабудавалі ахвярнік каля Ярдану ў зямлі Ханаан на беразе сыноў Ізраіля,</verse>
				<verse number="12">дык сабраліся ў Шыло, каб выступіць і ваяваць супраць іх.</verse>
				<verse number="13">Аднак сыны Ізраіля перш-наперш выправілі да сыноў Рубэна, сыноў Гада і паловы пакаленьня Манасы ў зямлю Гілеад Пінхаса, сына Элеазара, сьвятара,</verse>
				<verse number="14">а з ім дзесяць князёў, князя з кожнага пакаленьня Ізраіля, якія ўзначальвалі ўсе роды пакаленьняў Ізраіля.</verse>
				<verse number="15">Яны прыйшлі да сыноў Рубэна, сыноў Гада, і паловы пакаленьня Манасы ў зямлю Гілеад і сказалі ім:</verse>
				<verse number="16">«Гэта слова ўсёй супольнасьці ГОСПАДА: “Што гэта за злачынства? Чаму пакінулі вы ГОСПАДА, Бога Ізраіля, пабудаваўшы сабе ахвярнік на зьнявагу ГОСПАДУ, і адступіліся ад шанаваньня ГОСПАДА?</verse>
				<verse number="17">Ці не хапае вам грахоў з Пэору, ад якіх не ачысьціліся мы яшчэ да сёньняшняга дня і дзеля якіх прыйшла бяда на супольнасьць ГОСПАДА?</verse>
				<verse number="18">А вы сёньня адступіліся ад ГОСПАДА і паднялі бунт супраць Яго, і вось заўтра ўзгарыцца гнеў Ягоны на ўсю супольнасьць Ізраіля.</verse>
				<verse number="19">Калі вось думаеце, што зямля пасяленьня вашага ёсьць нячыстай, дык перайдзіце ў зямлю пасяленьня ГОСПАДА, дзе сяліба ГОСПАДА, і вы абжывіцеся ў нас. Толькі не бунтуйцеся супраць ГОСПАДА і таксама нас не бунтуйце, стаўляючы ахвярнік акрамя ахвярніка ГОСПАДА, Бога нашага.</verse>
				<verse number="20">Калі Ахан, сын Зэраха, парушыў загад ГОСПАДА адносна клятвы, ці ж гнеў ГОСПАДА не абярнуўся на ўсю супольнасьць? Ён жа быў адзін, хто саграшыў, няхай бы толькі адзін і паміраў за свой грэх!”»</verse>
				<verse number="21">Сыны Рубэна, сыны Гада і палова пакаленьня Манасы адказалі князям, пасланцам Ізраіля:</verse>
				<verse number="22">«Бог багоў, ГОСПАД, Бог багоў, ГОСПАД Сам ведае гэта і Ізраіль павінен зразумець! Калі мы ў духу бунту і адступленьня ад ГОСПАДА пабудавалі гэты ахвярнік, не пашкадуе Ён нас, але адразу пакарае.</verse>
				<verse number="23">І калі зрабілі мы ахвярнік у гэтай думцы, каб адступіць ад ГОСПАДА і складаць на ім цэласпаленьні і ахвяры хлебныя, і ахвяры мірныя, няхай Сам ГОСПАД разьбярэцца і асудзіць.</verse>
				<verse number="24">Ці ж не зрабілі мы гэта з руплівасьці і з думкаю пра будучыню, што скажуць заўтра сыны вашыя сынам нашым: “Што маеце вы супольнага з ГОСПАДАМ, Богам Ізраіля?</verse>
				<verse number="25">ГОСПАД паставіў на Ярдане мяжу між намі і вамі, сыны Рубэна і Гада, і таму вы ня маеце ніякай часткі ў ГОСПАДА!” І такім чынам сыны вашы адвярнулі б сыноў нашых ад страху ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="26">І сказалі мы: “Паставім сабе ахвярнік не на цэласпаленьні і не на ахвяры,</verse>
				<verse number="27">але як сьведчаньне, паміж намі і вамі, і паміж нашчадкамі нашымі, што мы хочам спаўняць службу ГОСПАДА перад абліччам Ягоным праз нашыя цэласпаленьні, ахвяры і ахвяры мірныя”. Вашыя сыны ня змогуць калісьці сказаць сынам нашым: “Вы ня маеце часткі ў ГОСПАДА”.</verse>
				<verse number="28">Калі б яны так хацелі сказаць, мы адкажам ім: “Вось бачыце падабенства ахвярніка ГОСПАДА, які зрабілі бацькі нашыя не на цэласпаленьне, не на ахвяры, але каб гэта было сьведчаньнем між намі і вамі”.</verse>
				<verse number="29">Далёкія мы ад злачынства, каб мы бунтаваліся супраць ГОСПАДА і адварочваліся, каб не ісьці за Ім, пабудаваўшы ахвярнік для цэласпаленьняў, ахвяраў хлебных і ахвяраў крывавых, па-за ахвярнікам ГОСПАДА, Бога нашага, які перад сялібай Ягонай».</verse>
				<verse number="30">Калі сьвятар Пінхас, князі супольнасьці і начальнікі дружынаў Ізраіля, якія былі з ім, пачулі гэтыя словы, сказаныя сынамі Рубэна, сынамі Гада, і сынамі Манасы, здаліся яны добрымі ў вачах іхніх.</verse>
				<verse number="31">Тады Пінхас, сын Элеазара сьвятара, сказаў сынам Рубэна, сынам Гада і сынам Манасы: «Пераканаліся мы сёньня, што між вамі ёсьць ГОСПАД, бо вы не дапусьціліся нявернасьці адносна ГОСПАДА, і захавалі сыноў Ізраіля ад рукі ГОСПАДА!»</verse>
				<verse number="32">І Пінхас, сын Элеазара сьвятара, і князі пакінулі сыноў Рубэна, і сыноў Гада і вярнуліся з зямлі Гілеад ў зямлю Ханаан, да сыноў Ізраіля, якім прынесьлі гэты адказ.</verse>
				<verse number="33">Справа выявілася добрай у вачах сыноў Ізраіля, і дабраславілі яны Бога, і не гаварылі больш, каб ісьці супраць іх ваяваць, каб спустошыць зямлю, абжытую сынамі Рубэна і сынамі Гада.</verse>
				<verse number="34">А сыны Рубэна і сыны Гада назвалі гэты ахвярнік Эд, бо казалі: «Гэта сьведка між намі, што ГОСПАД ёсьць Бог».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="23">
				<verse number="1">Калі мінуў доўгі час пасьля таго, як ГОСПАД даў Ізраілю супакой ад усіх ворагаў іхніх навокал, і Егошуа быў ужо стары і ў гадох пажылых,</verse>
				<verse number="2">склікаў Егошуа ўвесь Ізраіль, і старшыняў, і князёў, і судзьдзяў, і начальнікаў, і сказаў ім: «Я састарэўся і прыйшоў у гады,</verse>
				<verse number="3">а вы бачылі ўсё, што зрабіў ГОСПАД, Бог ваш, усім гэтым народам, і як Ён ваяваў за вас.</verse>
				<verse number="4">Дык глядзіце, вось я падзяліў між вас жэрабям як спадчыну для пакаленьняў вашых тыя народы, якія трэба яшчэ заваяваць, таксама, як і тыя, якія я вынішчыў ад Ярдану аж па Вялікае Мора на захадзе.</verse>
				<verse number="5">ГОСПАД, Бог ваш, разгоніць іх ды прыбярэ іх перад абліччам вашым, і вы паселіцеся на зямлі іхняй, як Ён вам абяцаў.</verse>
				<verse number="6">Толькі будзьце мужнымі і выконвайце ўсё, што напісана ў кнізе Закону Майсея, і не адхіляйцеся ад яго ані ўправа, ані ўлева.</verse>
				<verse number="7">І не сябруйце з паганамі, якія між вамі жывуць, і не прысягайце ў імя багоў іхніх, ды не служыце ім, і не пакланяйцеся ім,</verse>
				<verse number="8">але туліцеся толькі да ГОСПАДА, Бога вашага, як рабілі вы да гэтага дня.</verse>
				<verse number="9">Павыганяў ГОСПАД на вачах вашых вялікія і моцныя народы, і ніводзін з іх ня мог вам супрацівіцца,</verse>
				<verse number="10">адзін з вас гнаў тысячу ворагаў, бо ГОСПАД Сам ваяваў за вас, як быў абяцаўшы.</verse>
				<verse number="11">Вось толькі пільна намагайцеся, каб любіць ГОСПАДА, Бога вашага.</verse>
				<verse number="12">Але калі вы будзеце няверныя, і калі будзеце сябраваць і мяшацца сужонствамі з гэтымі народамі, якія сярод вас засталіся,</verse>
				<verse number="13">дык ведайце, што ГОСПАД, Бог ваш, ня будзе нішчыць іх перад вамі, але яны стануць вам сеткаю, і пасткаю, і бічом для вас, і калючкаю ў вачах вашых, аж пакуль ня вынішчыць Ён вас з гэтай прыгожай зямлі, якую даў вам ГОСПАД, Бог ваш.</verse>
				<verse number="14">Вось жа сёньня я ўзыходжу на дарогу ўсёй зямлі. А вы пераканаецеся ўсім сэрцам сваім і ўсёю душою, што з усіх словаў добрых, якімі прамаўляў да вас ГОСПАД, Бог ваш, ніводнае не было пустое.</verse>
				<verse number="15">Але як спраўдзілася вам усякае добрае слова, якое казаў вам ГОСПАД, Бог ваш, так навядзе ГОСПАД на вас усе тыя ліхія словы, пакуль ня вынішчыць вас з гэтай добрай зямлі, якую даў вам ГОСПАД, Бог ваш.</verse>
				<verse number="16">Калі вы парушыце запавет ГОСПАДА, Бога вашага, які заключыў Ён з вамі, ды станеце служыць багам іншым, і пакланяцца ім, тады падымецца на вас ярасьць ГОСПАДА і хутка вы прападзіцё з гэтай зямлі прыгожай, якую Ён вам даў».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="24">
				<verse number="1">І сабраў Егошуа ў Сыхэме ўсе пакаленьні Ізраіля, і паклікаў старшыняў і князёў, і судзьдзяў, і начальнікаў, і яны сталі ў прысутнасьці Бога.</verse>
				<verse number="2">І прамовіў Егошуа да ўсяго народу: «Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “За ракою жылі бацькі вашыя спрадвеку, Тэрах, бацька Абрагама і Нахора, і служылі іншым багам.</verse>
				<verse number="3">І ўзяў Я бацьку вашага, Абрагама, з зямлі на другім баку ракі і правёў яго праз усю зямлю Ханаан, і памножыў нашчадкаў ягоных, і даў яму Ісаака.</verse>
				<verse number="4">І даў Я Ісааку Якуба і Эзава, і Эзаву даў Я гару Сэір на пасяленьне, а Якуб і сыны ягоныя павандравалі ў Эгіпет.</verse>
				<verse number="5">І паслаў Я туды Майсея і Аарона, і ўдарыў Эгіпет плягамі, якія Я рабіў у ім, а пасьля Я вывеў вас.</verse>
				<verse number="6">Вывеў Я бацькоў вашых з Эгіпту, і прыйшлі вы да мора. І гналіся за бацькамі вашымі Эгіпцяне з калясьніцамі і коньнікамі аж да Мора Чырвонага.</verse>
				<verse number="7">І клікалі яны ГОСПАДА, і Ён паставіў цемру паміж вамі і Эгіпцянамі, і напусьціў на іх мора і яно пахавала іх, і бачылі вочы вашыя, што Я зрабіў у Эгіпце. І жылі вы доўгі час у пустыні.</verse>
				<verse number="8">Пасля ўвёў Я вас у зямлю Амарэйцаў, якія жылі за Ярданам, і калі яны пайшлі вайной на вас, Я выдаў іх у рукі вашыя, і занялі вы зямлю іхнюю, і выбілі іх.</verse>
				<verse number="9">Паўстаў вось Балак, сын Цыпора, валадар Мааву, і ваяваў супраць Ізраіля. Ён паслаў і паклікаў Білеама, сына Бэора, каб ён праклінаў вас.</verse>
				<verse number="10">Але Я не захацеў слухаць яго, але наадварот, дабраславіў вас, і вызваліў вас з рук ягоных.</verse>
				<verse number="11">І пераправіліся вы праз Ярдан, і прыйшлі ў Ерыхон. І ваявалі супраць вас жыхары таго гораду; а таксама Амарэйцы, Пэрэзеі і Хананейцы, Хетыты, Гіргашэі, Хівеі і Евусеі, але Я выдаў іх у рукі вашыя.</verse>
				<verse number="12">І паслаў Я перад вамі шаршанёў, і яны выгналі іх перад вамі, двух валадароў Амарэйскіх, не мячом тваім ды ня лукам тваім.</verse>
				<verse number="13">І даў Я вам зямлю, над якой вы не працавалі, і гарады, якіх вы не будавалі, і вы жывіцё ў іх, і вінаград і аліўкавыя дрэвы, якіх вы не садзілі, а вы жывіцеся імі”.</verse>
				<verse number="14">Дык бойцеся ГОСПАДА і служыце Яму ў шчырасьці і праўдзе. Выкіньце ідалаў, якім служылі бацькі вашыя на другім баку ракі і ў Эгіпце, і служыце ГОСПАДУ!</verse>
				<verse number="15">Калі ж вам не падабаецца служыць ГОСПАДУ, то выбірайце сабе цяпер, каму служыць хочаце: ці багам, якім служылі бацькі вашыя на другім баку ракі, ці багам Амарэйцаў, у зямлі якіх вы жывіцё. А я і дом мой будзем служыць ГОСПАДУ».</verse>
				<verse number="16">У адказ народ сказаў: «Ня будзе так, каб мы пакінулі ГОСПАДА, а служылі чужым багам.</verse>
				<verse number="17">Бо ГОСПАД, Бог наш, вывеў нас і бацькоў нашых з зямлі Эгіпецкай, з дому няволі, і Ён учыніў на вачах нашых страшныя знакі і Ён захоўваў нас на ўсім шляху, якім мы вандравалі, ды сярод усіх народаў, праз якія мы праходзілі.</verse>
				<verse number="18">Ён выгнаў перад намі ўсе народы і Амарэйцаў, жыхароў зямлі, у якую мы ўвайшлі, дык мы будзем таксама служыць ГОСПАДУ, бо толькі Ён — Бог наш!»</verse>
				<verse number="19">І сказаў Егошуа народу: «Вы ня здолееце служыць ГОСПАДУ, бо Ён — Бог сьвяты і зайздросны, і Ён не прабачыць вам злачынстваў вашых і грахоў вашых.</verse>
				<verse number="20">Калі вы пакінеце ГОСПАДА і станеце служыць багам іншым, Ён прыйдзе да вас, і будзе караць вас, і выгубіць вас так, як раней рабіў дабро вам».</verse>
				<verse number="21">І сказаў народ Егошуа: «Гэтага ніколі ня будзе, але мы будзем служыць ГОСПАДУ».</verse>
				<verse number="22">І Егошуа зноў сказаў народу: «Вы самі — сьведкі супраць сябе, бо вы самі выбралі сабе ГОСПАДА, каб служыць Яму». Яны адказалі: «Мы — сьведкі».</verse>
				<verse number="23">І Егошуа зноў сказаў народу: «Дык цяпер выкіньце багоў іншых спасярод сябе ды прыхіліце сэрцы вашыя да ГОСПАДА, Бога Ізраіля».</verse>
				<verse number="24">І народ адказаў Егошуа: «ГОСПАДУ, Богу нашаму, хочам служыць, голас Ягоны будзем слухаць».</verse>
				<verse number="25">І заключыў Егошуа ў гэты дзень запавет з народам, і даў яму пастановы і законы ў Сыхэме.</verse>
				<verse number="26">І запісаў Егошуа гэтыя словы ў кнізе Закону Божага. Пасьля ўзяў вялікі камень і паставіў яго там пад дубам, які быў у месцы сьвятыні ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="27">І сказаў Егошуа ўсяму народу: «Вось гэты камень будзе супраць вас як сьведка, бо ён чуў усе словы ГОСПАДА, якія ГОСПАД гаварыў да нас, каб пасьля вы не захацелі адрачыся ГОСПАДА, Бога вашага».</verse>
				<verse number="28">І адпусьціў Егошуа народ, і кожны пайшоў у паселасьць сваю.</verse>
				<verse number="29">Пасьля ўсяго гэтага памёр Егошуа, сын Нуна, слуга ГОСПАДА, маючы сто дзесяць гадоў.</verse>
				<verse number="30">Пахавалі яго ў межах спадчыны ягонай у Тымнат-Сэраху, што на гары Эфраіма, на поўнач ад гары Гааш.</verse>
				<verse number="31">Ізраіль служыў ГОСПАДУ ўсе дні жыцьця Егошуа і ўсе дні старшыняў, якія перажылі Егошуа і добра ведалі ўсё, што ГОСПАД зрабіў Ізраілю.</verse>
				<verse number="32">А косткі Язэпа, якія сыны Ізраіля забралі з сабой з Эгіпту, пахавалі ў Сыхэме, на частцы поля, купленага Якубам ад сыноў Гамора, бацькі Сыхэма, за срэбра, і сталася яно ўласнасьцю сыноў Язэпа.</verse>
				<verse number="33">Памёр таксама Элеазар, сын Аарона, і пахавалі яго ў Гібэа, [горадзе] Пінхаса, сына ягонага, які дадзены быў яму на гары Эфраіма.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="7">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Пасьля сьмерці Егошуа раіліся сыны Ізраіля ў ГОСПАДА: «Хто з нас першы выступіць супраць Хананейцаў ваяваць з імі?»</verse>
				<verse number="2">ГОСПАД адказаў ім: «Няхай выступіць Юда, бо Я аддаў зямлю гэтую ў рукі ягоныя».</verse>
				<verse number="3">І сказаў Юда Сымону, брату свайму: «Увайдзі са мной у жэрабя маё і будзем разам ваяваць супраць Хананейцаў, а я ўвайду з табой у жэрабя тваё». І пайшоў з ім Сымон.</verse>
				<verse number="4">І пайшоў Юда, і аддаў ГОСПАД у рукі іхнія Хананейцаў і Пэрэзеяў, і ў Бэзэку выбілі яны дзесяць тысячаў мужчын.</verse>
				<verse number="5">У Бэзэку сустрэліся яны з Адоні-Бэзэкам і ваявалі з ім, і перамаглі Хананейцаў і Пэрэзеяў.</verse>
				<verse number="6">І Адоні-Бэзэк уцёк, але яны дагналі яго, і схапілі, і адрэзалі вялікія пальцы на руках і нагах ягоных.</verse>
				<verse number="7">Тады вось сказаў Адоні-Бэзэк: «Семдзясят валадароў з адрэзанымі вялікімі пальцамі на руках і нагах зьбіралі крошкі пад сталом маім. І як я рабіў, так і мне Бог адплаціў». І завялі яго ў Ерусалім, і там ён памёр.</verse>
				<verse number="8">І ваявалі сыны Юды з Ерусалімам, і захапілі яго, і выбілі мячом народ ягоны, а горад спалілі.</verse>
				<verse number="9">Потым падняліся і ваявалі супраць Хананейцаў, якія жылі ў гарах, у Нэгеве і ў Шэфэлі.</verse>
				<verse number="10">Пасьля пайшоў Юда супраць Хананейцаў, якія жылі ў Хеўроне, што раней называўся Кірыят-Арба, і пабіў Шэшая, Ахімана і Тальмая.</verse>
				<verse number="11">Адтуль пайшоў ён супраць жыхароў Дэбіру, старое імя якога было Кірыят-Сэфэр.</verse>
				<verse number="12">Халеў сказаў: «Хто нападзе на Кірыят-Сэфэр і здабудзе яго, таму дам за жонку Ахсу, дачку сваю».</verse>
				<verse number="13">І здабыў яго Атніэль, сын Кеназа, малодшага брата Халева, і Халеў аддаў яму за жонку Ахсу, дачку сваю.</verse>
				<verse number="14">Калі яна прыйшла, ён намовіў яе, каб прасіла ў бацькі свайго поля. І калі яна зьлезла з асла, сказаў ёй Халеў: «Што ты хочаш?»</verse>
				<verse number="15">А яна адказала: «Дабраславі мяне, бо даў ты мне сухую зямлю Нэгеў, дык дай мне і крыніцу з вадою». І даў ёй Халеў крыніцы на ўзвышшах і крыніцы ў даліне.</verse>
				<verse number="16">Сыны Кенэя, цесьця Майсея, выйшлі з гораду Пальмаў з сынамі Юды ў пустыню, што на поўдзень ад Араду, і там абжыліся з Амалекцамі.</verse>
				<verse number="17">І пайшоў Юда з братам сваім Сымонам, і разам напалі яны на Хананейцаў, якія жылі ў Цэфаце, перамаглі іх і наклалі на іх клятву, ад чаго названы быў горад гэты Харма.</verse>
				<verse number="18">Юда ўзяў таксама Газу і ваколіцы ейныя, Ашкелён і Экрон з ваколіцамі іхнімі.</verse>
				<verse number="19">І ГОСПАД быў з Юдам, таму захапіў ён горы, але ня мог выгнаць жыхароў даліны, бо мелі яны жалезныя калясьніцы.</verse>
				<verse number="20">Халеву аддалі Хеўрон, як загадаў Майсей, і выгнаў ён адтуль трох сыноў Анака.</verse>
				<verse number="21">А сыны Бэн’яміна ня выгналі з Ерусаліму жыхароў ягоных, Евусеяў; і яны жывуць па сёньняшні дзень разам з сынамі Бен’яміна.</verse>
				<verse number="22">Таксама сыны Язэпа пайшлі ў Бэтэль, і ГОСПАД быў з імі.</verse>
				<verse number="23">Калі яны выведвалі гэты горад, што раней называўся Люз,</verse>
				<verse number="24">убачылі выведчыкі чалавека, які выходзіў з гораду, і сказалі яму: «Пакажы нам уваход у горад, і мы акажам табе ласку».</verse>
				<verse number="25">Калі ён паказаў ім уваход, яны выбілі горад вострывам мяча, а чалавека таго і ўсіх сваякоў ягоных адпусьцілі.</verse>
				<verse number="26">Той жа, адпушчаны, пайшоў у зямлю Хетытаў і заснаваў там горад, і назваў яго Люзам, які гэтак называецца па сёньняшні дзень.</verse>
				<verse number="27">А Манаса не здабыў Бет-Шэан і Таанах з ваколіцамі іхнімі, і ня выгнаў жыхароў Дору, і Іблеаму, і Мэгіддо з вёскамі іхнімі, і засталіся Хананейцы на гэтай зямлі.</verse>
				<verse number="28">А калі Ізраільцяне ўмацаваліся, яны зрабілі Хананейцаў прыгоннымі, але іх ня выгналі.</verse>
				<verse number="29">Таксама Эфраім ня выгнаў Хананейцаў, што жылі ў Гезэры, і Хананейцы жылі сярод іх у Гезэры.</verse>
				<verse number="30">І Завулён ня выгнаў жыхароў Кітрону і Нагалалу, і Хананейцы жылі між іх, і сталіся ў іх прыгоннымі.</verse>
				<verse number="31">Таксама Асэр ня выгнаў жыхароў Акко, Сідону, Ахлябу, Ахзібу, Гэльбы, Афэка і Рэхоба.</verse>
				<verse number="32">І жыў Асэр сярод Хананейцаў, жыхароў той зямлі, бо ня выгнаў іх.</verse>
				<verse number="33">І Нэфталі ня выгнаў жыхароў Бэт-Шэмешу і Бэт-Анату, і жыў між Хананейцаў, жыхароў зямлі гэтае, і жыхары Бэт-Шэмешу і Бэт-Анату былі ў яго прыгоннымі.</verse>
				<verse number="34">Амарэйцы выпхнулі сыноў Дана ў горы і не далі ім месца, каб пашырыліся ў даліне.</verse>
				<verse number="35">Амарэйцы жылі ў Гар-Хэрэсе, у Аялоне і ў Шальбіме. І зацяжыла над імі рука дому Язэпа, бо сталіся яны яму прыгоннымі.</verse>
				<verse number="36">Межы Амарэйцаў цягнуліся ад узвышша Акраббім і ад Сэлі і вышэй.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">І зыйшоў Анёл ГОСПАДА з Гільгалу ў Бахім і сказаў: «Я вывеў вас з Эгіпту і завёў вас у зямлю, якую Я запрысяг бацькам вашым і абяцаў ім: “Не парушу запавету Майго з вамі навекі,</verse>
				<verse number="2">калі вы ня будзеце хаўрусавацца з жыхарамі зямлі гэтае, але разваліце ахвярнікі іхнія”. Але вы не захацелі паслухаць голасу Майго. Чаму вы гэтак зрабілі?</verse>
				<verse number="3">Дзеля таго і Я ня буду выганяць іх перад абліччам вашым, каб былі яны вам цернем, а багі іхнія — пасткаю».</verse>
				<verse number="4">Калі Анёл ГОСПАДА гаварыў яшчэ словы гэтыя да ўсіх сыноў Ізраіля, яны закрычалі і заплакалі.</verse>
				<verse number="5">Таму названае месца тое Бахім, і яны там склалі ахвяру ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="6">І адпусьціў Егошуа народ, і пайшлі сыны Ізраіля, кожны ў спадчыну сваю, каб узяць на ўласнасьць зямлю.</verse>
				<verse number="7">І служылі яны ГОСПАДУ ў-ва ўсе дні Егошуа і старшыняў, якія жылі пасьля ягонай сьмерці, і бачылі ўсе вялікія дзеяньні ГОСПАДА, якія ўчыніў Ён для Ізраіля.</verse>
				<verse number="8">І памёр Егошуа, сын Нуна, слуга ГОСПАДА, маючы сто дзесяць гадоў.</verse>
				<verse number="9">І пахавалі яго ў паселасьці ягонай у Тымнат-Хэрэсе на гары Эфраіма на поўнач ад гары Гааш.</verse>
				<verse number="10">І калі ўсё тое пакаленьне адыйшло да бацькоў сваіх, паўстала іншае пакаленьне пасьля іх, якое ня ведала ГОСПАДА і таго, што Ён зрабіў для Ізраіля.</verse>
				<verse number="11">Тады пачалі сыны Ізраіля дапускацца ліхоцьця перад абліччам ГОСПАДА ды служыць Баалам.</verse>
				<verse number="12">І пакінулі яны ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх, Які вывеў іх з зямлі Эгіпецкай, і пайшлі за багамі чужымі, за багамі народаў, якія жылі навакол іх, і пакланяліся ім, і гневалі ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="13">Яны пакінулі ГОСПАДА і служылі Баалу і Астарце.</verse>
				<verse number="14">І разгневаўся ГОСПАД на Ізраіля, і аддаў іх у рукі рабаўнікоў, якія іх рабавалі, аддаў іх у рукі ворагаў, якія жылі вакол, і яны ўжо не маглі супрацівіцца ворагам сваім.</verse>
				<verse number="15">І ў-ва ўсім, што яны рабілі, рука ГОСПАДА была ім на зло, як ГОСПАД казаў і прысягаў. І былі яны ў вялікім уціску.</verse>
				<verse number="16">Тады паставіў ім ГОСПАД судзьдзяў, каб яны баранілі іх ад рукі крыўдзіцеляў іхніх.</verse>
				<verse number="17">Але і судзьдзяў не хацелі слухаць, паганячыся з багамі чужымі і ім пакланяючыся. Хутка збочвалі яны з дарогі, якою ішлі бацькі іхнія, якія захоўвалі загады ГОСПАДА. А яны рабілі насуперак.</verse>
				<verse number="18">Калі ГОСПАД даваў ім судзьдзяў, ГОСПАД быў з судзьдзёю, каб бараніць іх ад рук ворагаў іхніх праз увесь час судзьдзі, бо ГОСПАД літаваўся над імі, калі яны стагналі ад тых, што іх уціскалі і перасьледвалі.</verse>
				<verse number="19">Калі ж паміраў судзьдзя, яны адварочваліся і дапускаліся горшых злачынстваў, чым бацькі іхнія, ідучы за багамі чужымі, служачы ім і пакланяючыся ім, не пакідалі яны ўчынкаў сваіх ліхіх і ліхоты, з якою зжыліся.</verse>
				<verse number="20">І ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА на Ізраіля, і Ён сказаў: «За тое, што пакаленьне гэтае парушыла запавет Мой, які Я заключыў з бацькамі іхнімі, і ўзгардзілі яны словам Маім,</verse>
				<verse number="21">Я ня выганю перад імі паганаў, якіх пакінуў Егошуа, калі памёр,</verse>
				<verse number="22">каб праз іх выспрабаваць Ізраіля, ці будуць яны трымацца шляху ГОСПАДАВАГА і хадзіць па ім, як трымаліся бацькі іхнія, ці не?»</verse>
				<verse number="23">І пакінуў ГОСПАД народы гэтыя, і не захацеў адразу выганяць іх, і не аддаў іх у рукі Егошуа.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">Гэта вось народы, якія ГОСПАД пакінуў, каб праз іх выспрабаваць Ізраіля, усіх, якія ня ведалі войнаў з Хананейцамі,</verse>
				<verse number="2">каб навучыліся наступныя пакаленьні сыноў Ізраіля змагацца з ворагамі, бо яны ня ведалі войнаў:</verse>
				<verse number="3">пяць валадароў Філістынскіх, а таксама ўсе Хананейцы, Сідонцы і Хівеі, што жылі ў гарах Лібану, пачынаючы ад гары Баал-Гермон аж да ўваходу ў Хамат.</verse>
				<verse number="4">Засталіся яны, каб праз іх выспрабаваць Ізраіля, ці будзе ён трымацца загадаў ГОСПАДА, якія загадаў Ён бацькам іхнім праз Майсея, ці не.</verse>
				<verse number="5">І гэтак сыны Ізраіля абжыліся паміж Хананейцаў, Хетытаў, Амарэйцаў, Пэрэзеяў, Хівеяў і Евусеяў.</verse>
				<verse number="6">І бралі яны за жонак дачок іхніх, і дочкі свае аддавалі сынам іхнім, і нават служылі багам іхнім.</verse>
				<verse number="7">І так дапусьціліся сыны Ізраіля ліхоты перад ГОСПАДАМ, і забыліся пра ГОСПАДА, Бога свайго, служачы Баалу і Астарце.</verse>
				<verse number="8">І разгневаўся ГОСПАД на Ізраіля і аддаў іх у рукі Кушан-Рышатаіма, валадара Арам-Нагараіму, і служылі сыны Ізраіля яму восем гадоў.</verse>
				<verse number="9">І прызывалі яны ГОСПАДА, і Ён паставіў ім збаўцу Атніэля, сына Кеназа, малодшага брата Халева, які вызваліў іх.</verse>
				<verse number="10">Быў на ім Дух ГОСПАДА, і судзіў ён Ізраіля. І ваяваў ён, і аддаў ГОСПАД у рукі ягоныя Кушан-Рышатаіма, валадара Арам-Нагараіму, і ён перамог яго.</verse>
				<verse number="11">І адпачывала зямля сорак гадоў, і памёр Атніэль, сын Кеназа.</verse>
				<verse number="12">Сыны Ізраіля ізноў пачалі чыніць ліхоту перад абліччам ГОСПАДА, і Ён умацаваў супраць іх Эглона, валадара Мааву, за ліхоту, якой дапускаліся яны перад ГОСПАДАМ.</verse>
				<verse number="13">І далучыў Эглон да сябе сыноў Амона і сыноў Амалека, і пайшоў, і захапіў Ізраіль, і заняў горад Пальмаў.</verse>
				<verse number="14">І сыны Ізраіля служылі Эглону, валадару Мааву, васемнаццаць гадоў.</verse>
				<verse number="15">Зноў сыны Ізраіля клікалі ГОСПАДА, і Ён даў ім збаўцу Эгуда, сына Гера, з пакаленьня Бэн’яміна, які замест правай карыстаўся левай рукой. Сыны Ізраіля паслалі праз яго дары Эглону, валадару Мааву.</verse>
				<verse number="16">Эгуд зрабіў сабе меч двусечны, даўжынёю ў локаць, і схаваў яго пад адзеньнем сваім на правым баку.</verse>
				<verse number="17">І склаў ён падарункі Эглону, валадару Мааву. Эглон жа быў вельмі тоўсты.</verse>
				<verse number="18">Калі ж [Эгуд] даў яму дары, адпусьціў людзей, якія іх прынесьлі,</verse>
				<verse number="19">і, вярнуўшыся з Гільгалу, дзе былі ідалы, сказаў валадару: «О валадару, маю для цябе таемнае слова». Той загадаў маўчаць, і выйшлі ўсе, якія пры ім былі.</verse>
				<verse number="20">Эгуд падыйшоў да яго; а той сядзеў у летнім пакоі, які займаў сам. Эгуд сказаў: «Слова ад Бога маю сказаць табе». Той хутка падняўся з пасаду.</verse>
				<verse number="21">Тады Эгуд выцягнуў левую руку, і схапіў меч на правым баку сваім, і парнуў ім у жывот ягоны,</verse>
				<verse number="22">ды так моцна, што чарано ўвайшло ў нутро і засела ў тлушчы; і, ня выняўшы мяча, пакінуў яго ў целе.</verse>
				<verse number="23">І выйшаў Эгуд праз ганак, і замкнуў за сабою дзьверы пакоя на рыгель.</verse>
				<verse number="24">Пасьля зыходу ягонага прыйшлі слугі валадарскія і, калі ўбачылі замкнутыя дзьверы пакоя, сказалі: «Напэўна, мыецца ў летнім пакоі».</verse>
				<verse number="25">І чакалі доўга, аж стрывожыліся і, бачачы, што ніхто не адчыняе, узялі ключы, і адчынілі дзьверы, і знайшлі пана свайго, які ляжаў на зямлі нежывы.</verse>
				<verse number="26">Пакуль яны чакалі, Эгуд уцёк, і прайшоўшы каля ідалаў, прыйшоў у Сэір.</verse>
				<verse number="27">І адразу затрубіў у трубу на гары Эфраіма. І сыны Ізраіля зыйшлі з ім з гары, і ён ішоў на чале іх.</verse>
				<verse number="28">І сказаў ён ім: «Хадземце за мною, бо ГОСПАД выдаў ворагаў вашых, Мааўлянаў, у рукі вашыя». Яны пайшлі за ім і занялі броды на Ярдане, якімі пераходзяць у Мааў, і не дазволілі нікому перайсьці.</verse>
				<verse number="29">І ў гэты час выбілі яны каля дзесяці тысячаў Мааўлянаў, а былі яны ўсе дужыя і моцныя. І ніводзін з іх ня ўцёк.</verse>
				<verse number="30">І ўпакораныя былі ў той дзень Мааўляне Ізраільцянамі, і восемдзесят гадоў зямля жыла спакойна.</verse>
				<verse number="31">Пасьля яго быў Шамгар, сын Аната. Ён пабіў Філістынцаў шэсьцьсот чалавек кіем для быдла. Ён таксама ўратаваў Ізраіля.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">Пасьля сьмерці Эгуда сыны Ізраіля зноў пачалі рабіць ліхое перад абліччам ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="2">І аддаў іх ГОСПАД у рукі Явіна, валадара Хананейцаў, які караляваў у Хацоры. Начальнікам войска ягонага быў Сісэра, які жыў у Харашэт-Гагаіме.</verse>
				<verse number="3">І клікалі сыны Ізраіля ГОСПАДА, бо Явін меў дзевяцьсот жалезных калясьніцаў і дваццаць гадоў бяз літасьці ўціскаў Ізраільцянаў.</verse>
				<verse number="4">У гэты час судзіла Ізраіль Дэбора праракіня, жонка Ляпідота.</verse>
				<verse number="5">Яна спраўляла суд пад пальмаю Дэборы, між Рамаю і Бэтэлем, на гары Эфраіма. І прыходзілі да яе сыны Ізраіля на суд.</verse>
				<verse number="6">Яна паслала паклікаць Барака, сына Абінаама, з Кадэшу Нэфталімавага і сказаць яму: «Вось што загадаў табе ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Ідзі і вядзі войска на гару Табор, і вазьмі з сабою дзесяць тысячаў ваяроў з сыноў Нэфталі і з сыноў Завулёна.</verse>
				<verse number="7">А Я прывяду да цябе да ракі Кішон начальніка войска Явіна, Сісэру і калясьніцы ягоныя, і ўсё мноства ягонае, і аддам яго ў рукі твае”».</verse>
				<verse number="8">Адказаў ёй Барак: «Калі ты пойдзеш са мною, і я пайду, а калі ня пойдзеш са мной, то і я не пайду».</verse>
				<verse number="9">Яна сказала яму: «Я пайду з табою, але ў гэтай выправе ты не здабудзеш славы, бо ў рукі жынчыны аддасьць ГОСПАД Сісэру». І прыгатавалася Дэбора, і разам з Баракам вырушыла ў Кадэш.</verse>
				<verse number="10">А Барак, сабраўшы сыноў Завулёна і Нэфталі ў Кадэшы, вырушыў з дзесяцьцю тысячамі ваяроў, маючы ў таварыстве сваім Дэбору.</verse>
				<verse number="11">А Хэвэр, Кенэянін, аддзяліўся ад іншых сыноў Кенэя, братоў сваіх, сыноў Хавава, цесьця Майсея, і разлажыўся табарам каля дуба ў Цаананіме каля Кадэшу.</verse>
				<verse number="12">І даведаўся Сісэра, што Барак, сын Абінаама, вырушыў на гару Табор.</verse>
				<verse number="13">І сабраў Сісэра ўсе калясьніцы свае, дзевяцьсот жалезных калясьніцаў, і ўсе дружыны свае, якія меў, і загадаў ім прыбыць з Харашэт-Гагаіму да ручая Кішон.</verse>
				<verse number="14">І сказала Дэбора Бараку: «Устань, бо ў гэты вось дзень аддасьць ГОСПАД у рукі твае Сісэру. Сам ГОСПАД пойдзе перад табою». І зыйшоў Барак з гары Табор, і разам з ім дзесяць тысячаў ваяроў.</verse>
				<verse number="15">Тады ГОСПАД навёў жах на Сісэру і на ўсе калясьніцы ягоныя, і на ўсё мноства войска ягонага перад вострывам мяча Барака, так, што сам Сісэра, выскачыўшы з калясьніцы, ўцякаў пешшу.</verse>
				<verse number="16">А Барак гнаў калясьніцы і войска аж да Харашэт-Гагаіму. І ўсё войска Сісэры загінула ад вострыва мяча, і ніводзін не ацалеў.</verse>
				<verse number="17">А Сісэра ўцякаў пешшу і прыбег да намёту Яэлі, жонкі Хэвэра Кенэяніна. Бо быў мір між Явінам, валадаром Хацору, і домам Хэвэра Кенеяніна.</verse>
				<verse number="18">Яэль, выйшаўшы з намёту на спатканьне Сісэры, сказала яму: «Увайдзі да мяне, пане мой, увайдзі, ня бойся». Ён увайшоў у намёт яе, і яна накрыла яго кілімам.</verse>
				<verse number="19">Ён папрасіў яе: «Дай мне, прашу, крыху вады, бо вельмі засьмягшы». Яна адкрыла буклак з малаком і дала яму напіцца, а потым зноў накрыла яго.</verse>
				<verse number="20">Сісэра папрасіў яе: «Пастой каля ўваходу ў намёт, і калі хто прыйдзе і будзе пытацца ў цябе: “Ці ёсьць тут хто?”, ты адкажы: “Нікога няма”».</verse>
				<verse number="21">Тады Яэль, жонка Хэвэра, узяла калок ад намёту і таксама молат, і ўвайшла ціха да яго, і прабіла яго скроні калком так, што той ўткнуўся ў зямлю, а ён спаў ад зьнямогі. Так ён памёр.</verse>
				<verse number="22">А тут і Барак, гонячыся за Сісэрам, надыйшоў. Яэль выйшла да яго і сказала: «Хадзем, я пакажу табе чалавека, якога ты шукаеш». Ён, калі ўвайшоў да яе, убачыў Сісэру, што ляжаў нежывы, з калком у скронях.</verse>
				<verse number="23">У той дзень прынізіў Бог Явіна, валадара Ханаанскага перад сынамі Ізраіля,</verse>
				<verse number="24">якія мацнелі штодзень і цьвёрдай рукой уціскалі Явіна, валадара Ханаанскага, пакуль ня зьнішчылі яго.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">У той дзень засьпявалі Дэбора і Барак, сын Абінаама, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Адпомшчаны Ізраіль, бо народ выступіў дабраахвотна! Дабраславіце ГОСПАДА!</verse>
				<verse number="3">Слухайце, валадары, адкрыйце вушы, начальнікі. Я ГОСПАДУ буду сьпяваць, буду граць хвалу ГОСПАДУ, Богу Ізраіля!</verse>
				<verse number="4">ГОСПАДЗЕ, калі Ты выходзіў з Сэіру, калі Ты выходзіў з ваколіцаў Эдому, тады трэслася зямля, і неба плакала, і хмары лілі кроплі вады.</verse>
				<verse number="5">Горы таялі перад абліччам ГОСПАДА, перад абліччам ГОСПАДА, Бога Ізраіля.</verse>
				<verse number="6">У дні Шамгара, сына Аната, у дні Яэлі апусьцелі дарогі; а тыя, што хадзілі па іх, абыходзілі іх сьцежкамі бочнымі.</verse>
				<verse number="7">Зьніклі мужныя ў Ізраілі, іх ня стала, пакуль не паўстала я, Дэбора, і паднялася як маці ў Ізраілі.</verse>
				<verse number="8">Выбралі яны сабе багоў новых, і тады прыйшла вайна ў брамы, але не відаць ані шчыта, ані дзіды ў сарака тысячаў Ізраіля.</verse>
				<verse number="9">Сэрца маё зьвяртаецца да князёў Ізраіля, якія дабраахвотна ахвяраваліся за народ, дабраславіце ГОСПАДА!</verse>
				<verse number="10">Вы, што едзеце на асьліцах белых, і што сядзіце на кілімах і што ідзіцё дарогамі, сьпявайце!</verse>
				<verse number="11">Галасы тых, якія дзеляць здабычу пры вадапоях, няхай расказваюць пра справядлівасьць ГОСПАДА, пра дабрадзейства магуцьця Яго ў Ізраілю; тады зьбярэцца народ ГОСПАДАЎ каля брамаў.</verse>
				<verse number="12">Устань, устань, Дэбора! Устань, устань і засьпявай песьню! Устань, Барак, вазьмі палонных сваіх, сын Абінаама!</verse>
				<verse number="13">Тады апошнія сталіся як слаўныя, народ ГОСПАДА стаўся магутным.</verse>
				<verse number="14">Ад Эфраіма прыбылі князі ў даліну, за ім Бэн’ямін з народам сваім. Ад Махіра князі прыйшлі, і ад Завулёна тыя, што трымаюць скіпер.</verse>
				<verse number="15">Князі Ісахара былі з Дэбораю; і Ісахар разам з Баракам пасланы быў у даліну. А ў ваколіцах Рубэна разважаюць доўга.</verse>
				<verse number="16">Чаму ты сядзіш паміж аборамі, каб слухаць мэканьне статку? У ваколіцах Рубэна разважаюць доўга.</verse>
				<verse number="17">Гілеад адпачывае за Ярданам, а Дан як вандроўнік узыйшоў на караблі. Асэр жыве на беразе мора ды пры затоках сваіх застаўся.</verse>
				<verse number="18">Завулён ахвяраваў душу сваю на сьмерць, а Нэфталі — у гарыстых мясцовасьцях.</verse>
				<verse number="19">Прыйшлі валадары і ваявалі, ваявалі валадары Ханаану ў Таанаху ля водаў Мэгіддо, але здабычы срэбра не атрымалі!</verse>
				<verse number="20">З неба змагаліся зоркі, з шляхоў сваіх супраць Сісэры ваявалі.</verse>
				<verse number="21">Ручай Кішон панёс іх, ручай старадаўні, ручай Кішон; трымайся моцна, душа мая.</verse>
				<verse number="22">Тады гучаў тупат капытоў коней, калі імчалі іхнія коньнікі.</verse>
				<verse number="23">“Праклінайце Мэроз, — сказаў анёл ГОСПАДА, — праклінайце жыхароў ягоных, бо не прыйшлі яны на дапамогу ГОСПАДУ, на дапамогу ГОСПАДУ з ваярамі сваімі.”</verse>
				<verse number="24">Нях будзе дабраслаўлёная між жанчынамі Яэль, жонка Хэвэра Кенэяніна, няхай будзе яна дабраслаўлёная між жанчынамі ў намётах!</verse>
				<verse number="25">Таму, хто прасіў вады, яна дала малака, і ў чашы князёў прынесла яму малако.</verse>
				<verse number="26">Левай рукой узяла калок, а правай — кавальскі молат. Ударыла Сісэру, і прабіла галаву яму, скроні яго разьбіла.</verse>
				<verse number="27">Каля ног яе ён зваліўся, упаў і ляжаў, каля ног яе ўпаў, паваліўся. Дзе ўпаў, там і ляжаў нежывы.</verse>
				<verse number="28">Праз акно глядзіць маці Сісэры і галосіць праз ваконныя краты: “Чаму марудзіць калясьніца яго вярнуцца? Чаму не сьпяшаецца ён?”</verse>
				<verse number="29">Разумнейшыя з жанчынаў ейных адказваюць ёй, ды сама сабе паўтарае яна словы іхнія:</verse>
				<verse number="30">“Дык жа зьбіраюць здабычу і разьдзяляюць па паланянцы ці па дзьве кожнаму ваяру, а шаты каляровыя — здабыча для Сісэры, а на шыю жонкі валадара каляровыя хусткі”.</verse>
				<verse number="31">Няхай гэтак, ГОСПАДЗЕ, зьнікнуць усе ворагі Твае! А тыя, што любяць Цябе, няхай ясьнеюць як сонца, якое ўзыходзіць!» І зямля жыла ў супакоі сорак гадоў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="6">
				<verse number="1">Сыны Ізраіля чынілі зло перад абліччам ГОСПАДА, і ГОСПАД аддаў іх на сем гадоў у рукі Мадыянцаў.</verse>
				<verse number="2">І рука Мадыянцаў зацяжыла над Ізраілем. І сыны Ізраіля [ад страху] перад Мадыянцамі парабілі сабе сховішчы і пячоры ў гарах і ўмацаваныя месцы.</verse>
				<verse number="3">Калі Ізраільцяне сеялі збожжа, прыходзілі Мадыянцы, і Амалек, і іншыя ўсходнія народы, і хадзілі сярод іх,</verse>
				<verse number="4">і раскладаліся ў іх табарам, і нішчылі плады зямлі аж да Газы, не пакідаючы для Ізраіля ніякіх сродкаў для жыцьця: ані авечак, ані валоў, ані аслоў.</verse>
				<verse number="5">Яны прыходзілі разам са статкамі і намётамі сваімі як саранча. І іх, і вярблюдаў іхніх нельга было палічыць, і хадзілі яны па зямлі Ізраіля, каб пустошыць яе.</verse>
				<verse number="6">Вельмі зьбяднеў Ізраіль ад Мадыянцаў. І пачалі Ізраільцяне клікаць ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="7">І клікаў Ізраіль ГОСПАДА аб дапамозе супраць Мадыянцаў,</verse>
				<verse number="8">і ГОСПАД паслаў ім прарока, які сказаў ім: «Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Я вывеў вас з Эгіпту, вывеў вас з дому няволі,</verse>
				<verse number="9">і вызваліў вас з рук Эгіпцянаў і з рук усіх прыгнятальнікаў вашых, і выгнаў іх перад вамі, і аддаў вам зямлю іхнюю.</verse>
				<verse number="10">І Я вам сказаў: "Я — ГОСПАД, Бог ваш, не пакланяйцеся багам Амарэйцаў, на зямлі якіх вы жывеце". А вы не захацелі слухаць голас Мой”»</verse>
				<verse number="11">І зьявіўся анёл ГОСПАДАЎ, і сеў пад дубам у Офры, якая належала Ёашу з роду Абіезэра. Гідэон, сын ягоны, малаціў у тоўчні збожжа, каб схаваць яго ад Мадыянцаў.</verse>
				<verse number="12">І зьявіўся яму анёл ГОСПАДАЎ, і сказаў: «ГОСПАД з табою, ваяр мужны!»</verse>
				<verse number="13">Гідэон сказаў яму: «Прабач, пане мой, калі ГОСПАД з намі, адкуль прыйшло ўсё гэта? Дзе ўсе цуды Ягоныя, пра якія расказвалі нам бацькі нашыя, калі вось казалі: “З Эгіпту вывеў нас ГОСПАД”. Цяпер жа пакінуў нас ГОСПАД ды аддаў у рукі Мадыянцаў».</verse>
				<verse number="14">Тады ГОСПАД, глянуўшы на яго, сказаў: «Ідзі з гэтай сілаю сваёй і вызваль Ізраіля з рук Мадыянцаў. Ведай, што Я пасылаю цябе».</verse>
				<verse number="15">Гідэон у адказ сказаў: «Госпадзе! Якім чынам я вызвалю Ізраіля? Род мой найбяднейшы ў пакаленьні Манасы, а я — апошні ў сям’і бацькі майго».</verse>
				<verse number="16">ГОСПАД адказаў яму: «Я буду з табою, і ты паб’еш Мадыянцаў як аднаго чалавека».</verse>
				<verse number="17">Адказаў ён ГОСПАДУ: «Калі Ты мне ласкавы, дай мне які знак, што гэта Ты гаворыш са мною.</verse>
				<verse number="18">Не адыходзься адгэтуль, пакуль я вярнуся і прынясу ахвяру, і складу яе Табе». [ГОСПАД] сказаў: «Пачакаю, пакуль вернешся».</verse>
				<verse number="19">Гідэон пайшоў і падрыхтаваў казьляня і праснакоў з эфы мукі, і мяса палажыў у кош, а страву — у гаршчок, і прынёс гэта ўсё пад дуб, і ахвяраваў Яму.</verse>
				<verse number="20">І сказаў яму анёл Божы: «Вазьмі мяса і праснакі, і палажы іх на скале той, а страву вылі наверх». Калі ён зрабіў гэта,</verse>
				<verse number="21">анёл ГОСПАДАЎ працягнуў канец кія, які трымаў у руцэ Сваёй, дакрануўся ім да мяса і хлеба прэснага, і выйшаў агонь са скалы, і спаліў мяса і праснакі. І анёл ГОСПАДАЎ зьнік з вачэй ягоных.</verse>
				<verse number="22">Гідэон, зразумеўшы, што гэта быў анёл ГОСПАДАЎ, сказаў: «Гора мне, Госпадзе, ГОСПАДЗЕ, бо я бачыў анёла ГОСПАДАВАГА тварам у твар!»</verse>
				<verse number="23">Сказаў яму ГОСПАД: «Супакой табе, ня бойся, не памрэш!»</verse>
				<verse number="24">І паставіў там Гідэон ахвярнік ГОСПАДУ і назваў яго: “Ягвэ-Шалом”. Аж па сёньняшні дзень ахвярнік гэты ёсьць у Офры сыноў Абіезэра.</verse>
				<verse number="25">У тую ноч сказаў ГОСПАД Гідэону: «Вазьмі бычка са статку бацькі твайго і другога бычка, сямігадовага, і развалі ахвярнік Баала, уласнасьць бацькі твайго, і сьсячы сьвятое дрэва, якое каля ахвярніка,</verse>
				<verse number="26">і пастаў ахвярнік ГОСПАДУ, Богу твайму, на версе гэтае скалы, у адпаведны спосаб. Вазьмі таксама другога бычка і складзі цэласпаленьне на дровах са сьвятога дрэва, якое сьсячэш».</verse>
				<verse number="27">І ўзяў Гідэон дзесяць чалавек слугаў сваіх, і зрабіў, як загадаў яму ГОСПАД. Але баяўся ён роду бацькі свайго і жыхароў таго гораду, і не хацеў гэтага рабіць днём, але ўсё выканаў ноччу.</verse>
				<verse number="28">Калі нараніцы падняліся людзі таго гораду, убачылі развалены ахвярнік Баала і зрэзанае сьвятое дрэва, і другога бычка, складзенага ў ахвяру цэласпаленьня на пастаўленным ахвярніку.</verse>
				<verse number="29">І казалі яны адзін аднаму: «Хто гэта зрабіў?» І шукалі, і даведваліся, і сказалі: «Гідэон, сын Ёаша, зрабіў усё гэта».</verse>
				<verse number="30">Тады сказалі Ёашу: «Вывядзі сына твайго, і няхай ён памрэ, бо разваліў ахвярнік Баала і спаліў сьвятое дрэва».</verse>
				<verse number="31">А Ёаш адказаў усім, што акружылі яго: «Ці ж вы хочаце бараніць Баала і дапамагаць яму? Хто будзе заступацца за Баала, будзе пакараны да раніцы сьмерцю. Калі ён — бог, няхай сам заступаецца за сябе супраць таго, хто разваліў ахвярнік ягоны».</verse>
				<verse number="32">З таго дня Гідэон быў названы Еруббаал, бо гаварылі: «Няхай Баал сам разьбіраецца з ім, бо ён разваліў ахвярнік ягоны».</verse>
				<verse number="33">А ўсе Мадыянцы, Амалек ды ўсходнія народы сабраліся разам і пераправіліся праз Ярдан, і расклаліся табарам у лагчыне Езрээль.</verse>
				<verse number="34">І Дух ГОСПАДА ахапіў Гідэона, і ён затрубіў у рог, і сабраў пры сабе род Абіезэра.</verse>
				<verse number="35">І паслаў ён весьнікаў да ўсяго пакаленьня Манасы, якое таксама сабралася пры ім, а таксама паслаў пасланцоў да пакаланьня Асэра, Завулёна і Нэфталі, якія пайшлі, каб з ім злучыцца.</verse>
				<verse number="36">І сказаў Гідэон Богу: «Калі сапраўды хочаш выратаваць Ізраіля праз мяне, як Ты казаў,</verse>
				<verse number="37">то я расьцялю на таку стрыжаную воўну. Калі раса будзе толькі на воўне, а на ўсёй зямлі — суха, буду ведаць, што рукою маёй, як Ты сказаў, Ты вызваліш Ізраіля».</verse>
				<verse number="38">І так сталася. Устаўшы нараніцы, ён сьціснуў воўну і выціснуў поўную чашу вады.</verse>
				<verse number="39">І сказаў Гідэон Богу: «Ня гневайся на мяне, калі яшчэ раз загавару да Цябе. Дазволь яшчэ раз паўтарыць выпрабаваньне з воўнаю. Няхай на раніцы будзе сухой толькі сама воўна, а кругом на зямлі будзе росна».</verse>
				<verse number="40">І ўчыніў Бог ноччу тое, што сама воўна засталася сухой, а зямля была роснай.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="7">
				<verse number="1">І ўстаў рана Еруббаал або Гідэон, і ўвесь народ з ім, і расклаліся табарам каля крыніцы, якая завецца Харод. А табар Мадыянцаў быў на поўнач ад узгорка Морэ ў лагчыне.</verse>
				<verse number="2">І сказаў ГОСПАД Гідэону: «Залішне народу пры табе, каб у яго рукі Я выдаў Мадыянцаў, бо Ізраіль можа прысвоіць сабе славу, памінуўшы Мяне, кажучы: “Мая рука вызваліла мяне”.</verse>
				<verse number="3">Дык так гавары да народу і кажы тым, хто слухае: “Хто баіцца і палахлівы, той няхай вернецца і зыйдзе з гары Гілеад”». І вярнулася з народу дваццаць дзьве тысячы, а засталося дзесяць тысячаў.</verse>
				<verse number="4">Сказаў зноў ГОСПАД да Гідэона: «Яшчэ зашмат народу. Завядзі яго да вады, дзе Я яго выспрабую. Пра каго табе скажу, каб ішоў з табою, той няхай пойдзе, а каму ісьці забараню, той няхай вернецца».</verse>
				<verse number="5">І калі ён павёў народ да вады, сказаў ГОСПАД Гідэону: «Хто языком будзе хлёбаць ваду, як звычайна сабакі хлёбаюць, пастаў іх асобна, а тых, што ўкленчыўшы будуць піць ваду, пастаў на другі бок».</verse>
				<verse number="6">І тых, якія хлёбалі ваду рукой, падносячы да вуснаў, было трыста чалавек. А ўсе астатнія пілі ўкленчыўшы.</verse>
				<verse number="7">І сказаў ГОСПАД Гідэону: «Трыма сотнямі людзей, якія хлёбалі ваду, Я вызвалю вас, і аддам Мадыянцаў у руку тваю, а ўсе астатнія няхай вернуцца ў дамы свае».</verse>
				<verse number="8">І ўзялі яны сабе ежу і трубы, і ўсім другім загадаў ён вярнуцца ў намёты свае, а тых трыста чалавек затрымаў пры сабе. Табар жа Мадыянцаў быў пад ім у лагчыне.</verse>
				<verse number="9">У тую ноч ГОСПАД сказаў яму: «Устань і ідзі ў табар, бо Я аддаю яго ў рукі твае.</verse>
				<verse number="10">Калі баішся ісьці адзін, няхай ідзе з табою Пура, слуга твой.</verse>
				<verse number="11">Калі ты пачуеш, што яны гавораць, тады ўмацуюцца рукі твае, і ты пойдзеш у табар ворагаў». І спусьціўся ён і слуга ягоны Пура да самых вартаўнікоў табару.</verse>
				<verse number="12">А Мадыянцы, Амалек ды ўсе ўсходнія народы разьмясьціліся ў лагчыне, шматлікія, як шаранча. Таксама вярблюдаў было бязь ліку, як пяску, што ляжыць на беразе мора.</verse>
				<verse number="13">Калі туды прыйшоў Гідэон, хтосьці расказваў сон суразмоўніку свайму: «Я вось бачыў такі сон: здавалася мне, што бохан хлеба ячменнага прыкаціўся да табару Мадыянцаў, і калі дакаціўся да намёту, ударыў у яго і перавярнуў яго, і намёт разваліўся».</verse>
				<verse number="14">І адказаў той, каму расказваў: «Гэта нішто іншае, як меч Гідэона, сына Ёаша, Ізраільцяніна. Аддаў Бог у рукі ягоныя Мадыянцаў і ўвесь табар іхні».</verse>
				<verse number="15">Калі Гідэон пачуў аповед пра сон ды яго тлумачэньне, пакланіўся Богу і, вярнуўшыся ў табар, загадаў: «Устаньце! Вось, ГОСПАД аддаў у рукі вашыя табар Мадыянцаў».</verse>
				<verse number="16">І падзяліў ён трыста чалавек на тры аддзелы, і даў кожнаму з іх трубы і пустыя збаны, а ў іх — паходні.</verse>
				<verse number="17">І сказаў ім: «Глядзіце на мяне, і рабіце тое самае, што я. Калі дайду да табару, што я буду рабіць, тое і вы рабіце.</verse>
				<verse number="18">Калі я затрублю ў трубу, то і вы трубіце кругом табару і крычыце: “[Меч] ГОСПАДА і Гідэона!”»</verse>
				<verse number="19">І дайшоў Гідэон і сто мужчынаў, якія былі з ім, да самага табару на пачатку сярэдняй начной варты, калі толькі паставілі вартаўнікоў. І затрубілі яны ў трубы, і пабілі збаны, што трымалі ў руках.</verse>
				<verse number="20">Адразу затрубілі ў трубы тры дружыны, і пабілі збаны, і ўзяўшы ў левую руку паходні, а ў правую — трубы, каб імі трубіць, крычалі: «Меч ГОСПАДА і Гідэона!»</verse>
				<verse number="21">І стаяў кожны на сваім месцы вакол табару, а ў-ва ўсім табары пачалі бегаць і крычаць, і кінуліся ўцякаць.</verse>
				<verse number="22">І калі тыя трыста чалавек трубілі ў трубы, напусьціў ГОСПАД меч аднаго на другога ў-ва ўсім табары. І табар уцёк аж да Бэт-Гашыты ў кірунку Царэтану, Абэль-Мэхолы каля Табаты.</verse>
				<verse number="23">І сабраліся Ізраільцяне з пакаленьняў Нэфталі і Асэра і з усяго пакаленьня Манасы, і гналіся за Мадыянцамі.</verse>
				<verse number="24">Гідэон паслаў пасланцоў на ўсе горы Эфраіма, абвяшчаючы: «Выступайце супраць Мадыянцаў і перахапіце у іх пераправы праз воды Ярдану аж да Бэт-Бары». І сабраліся ўсе сыны Эфраіма, і заступілі броды на Ярдане аж да Бэт-Бары.</verse>
				<verse number="25">І захапілі яны двух князёў Мадыянскіх, Арэба і Зээба, і забілі Арэба ў Цур-Арэбе, а Зээба — у Экэб-Зээба. І гналіся далей за Мадыянцамі, а галовы Арэба і Зээба прынесьлі Гідэону за Ярдан.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="8">
				<verse number="1">Тады сказалі Гідэону сыны Эфраіма: «Што гэта такое, што не захацеў ты браць нас ваяваць супраць Мадыянцаў?» І моцна з ім спрачаліся.</verse>
				<verse number="2">А ён ім адказаў: «Ці зрабіў я што такое, што вы зрабілі? Ці ня лепшы ёсьць апошні збор вінаграду ў Эфраіма, чым у Абіезэра першы?</verse>
				<verse number="3">У рукі вашыя аддаў Бог князёў Мадыянскіх Арэба і Зээба. Што болей мог я зрабіць у параўнаньні з вамі?» Калі гэтак сказаў, супакоілася ў іх абурэньне супраць яго.</verse>
				<verse number="4">Пасьля Гідэон прыйшоў да Ярдану і перайшоў яго з трымастамі ваярамі, якія з ім былі. А былі яны змучаныя, перасьледуючы ворагаў.</verse>
				<verse number="5">І сказаў Гідэон жыхарам Сукоту: «Дайце, прашу, людзям маім хлеба, бо яны вельмі стаміліся, а я сьцігаю Зэбаха і Цальмуну, валадароў Мадыянскіх».</verse>
				<verse number="6">А князі Сукоту адказалі: «Ці ўжо рукі Зэбаха і Цальмуны ў руках тваіх, каб мелі мы даваць хлеба войску твайму?»</verse>
				<verse number="7">Ён ім сказаў: «Калі выдасьць ГОСПАД Зэбаха і Цальмуну ў рукі мае, я буду малаціць целы вашыя цернем пустынным і асотам».</verse>
				<verse number="8">І пайшоў адтуль у Пэнуэль, і падобна прасіў жыхароў тае мясцовасьці. І тыя яму адказалі, як жыхары Сукоту.</verse>
				<verse number="9">І таксама ім ён сказаў: «Калі вярнуся ў супакоі, развалю вежу вашую».</verse>
				<verse number="10">А Зэбах і Цальмуна адпачывалі ў Каркоры з усім войскам сваім, каля пятнаццаці тысячаў ваяроў, якія засталіся з усіх дружынаў сыноў Усходу. А тых, што згінулі, было сто дваццаць тысячаў чалавек, якія валодалі мячом.</verse>
				<verse number="11">І Гідэон пайшоў шляхам жыхароў намётаў на ўсход ад Набаху і Ёгбэгі, і напаў на табар ворагаў, якія пачуваліся бясьпечнымі.</verse>
				<verse number="12">Зэбах і Цальмуна ўцяклі, але Гідэон іх дагнаў і схапіў абодвух валадароў Мадыяну, Зэбаха і Цальмуна, а ўсё войска іхняе разьбіў.</verse>
				<verse number="13">І варочаўся Гідэон, сын Ёаша, з вайны праз Маале-Га-Хэрэс.</verse>
				<verse number="14">І схапіў ён юнака з жыхароў Сукоту, выпытаў у яго князёў і старшыняў Сукоту. І той напісаў яму [імёны] сямідзесяці сямі чалавек.</verse>
				<verse number="15">І прыйшоў ён да жыхароў Сукоту, і сказаў ім: «Вось Зэбах і Цальмуна, дзеля якіх вы абражалі мяне, кажучы: “Ці ж рука Зэбаха і Цальмуна ўжо ў руках тваіх, каб даваць хлеб ваярам тваім, што зьняможаны?”»</verse>
				<verse number="16">І схапіў ён старшыняў гораду, і, узяўшы церні пустынныя і асот, пакараў імі жыхароў Сукоту.</verse>
				<verse number="17">Таксама вежу Пэнуэля разваліў і выбіў жыхароў гораду таго.</verse>
				<verse number="18">І сказаў Зэбаху і Цальмуне: «Што гэта за людзі былі, якіх вы забілі каля Табору?» Яны адказалі: «Яны былі падобныя да цябе, і кожны з іх меў выгляд сыноў валадара».</verse>
				<verse number="19">Ён ім сказаў: «Гэта былі браты мае, сыны маці маёй. На ГОСПАДА! Калі б вы іх захавалі, то і я вас не забіў бы!»</verse>
				<verse number="20">Пасьля даў загад Етэру, першароднаму свайму: «Устань і забі іх!» Але ён ня выцягнуў мяча, бо баяўся, бо быў яшчэ малы.</verse>
				<verse number="21">І сказалі Зэбах і Цальмуна: «Ты сам устань і забі нас, бо які чалавек, такая і сіла ягоная». І падняўся Гідэон, і забіў Зэбаха і Цальмуна, і забраў паўмесяцы, што віселі на шыях вярблюдаў іхніх.</verse>
				<verse number="22">І сказалі Ізраільцяне Гідэону: «Валадар над намі ты, і сын твой, і ўнук твой, бо вызваліў ты нас з рук Мадыянцаў».</verse>
				<verse number="23">І сказаў ён ім: «Ня буду валадарыць я над вамі, і ня будзе валадарыць над вамі сын мой, але будзе валадарыць над вамі ГОСПАД».</verse>
				<verse number="24">І гаварыў ім: «Адну толькі маю просьбу да вас: дайце мне кожны па колцу з вашай здабычы». Бо звычайна залатыя колцы насілі [забітыя], бо былі Ізмаэльцы.</verse>
				<verse number="25">Яны адказалі: «Вельмі ахвотна дамо». І расклалі плашч на зямлі, і кожны са здабычы сваёй палажыў залатое колца.</verse>
				<verse number="26">І вага прынесеных залатых колцаў была тысяча семсот сыкляў золата, ня лічачы паўмесяцаў, колцаў і пурпуровых шатаў, якія насілі валадары Мадыянскія, таксама ня лічачы ланцужкоў, што віселі на шыях вярблюдаў іхніх.</verse>
				<verse number="27">З іх зрабіў Гідэон эфод і паставіў яго на радзіме сваёй, у Офры. І ўвесь Ізраіль чужаложыў там з ім, і сталася гэты для Гідэона і сям’і ягонай загубай.</verse>
				<verse number="28">І ўпакорыліся Мадыянцы перад сынамі Ізраіля, і не паднялі яны болей галавы, і зямля сорак год супачывала, калі жыў Гідэон.</verse>
				<verse number="29">І Еруббаал, сын Ёаша, пайшоў, і жыў у доме сваім.</verse>
				<verse number="30">Гідэон меў семдзясят сыноў, што выйшлі з паясьніцы ягонай, бо меў шмат жонак.</verse>
				<verse number="31">Адна з наложніцаў ягоных, што жыла ў Сыхеме, нарадзіла яму сына, якому дадзена імя Абімэлех.</verse>
				<verse number="32">Па нейкім часе Гідэон, сын Ёаша, памёр у добрай старасьці і пахаваны быў у магіле Ёаша, бацькі свайго, у Офры Абіезэра.</verse>
				<verse number="33">Пасьля сьмерці Гідэона зноў сыны Ізраіля адвярнуліся ад ГОСПАДА і паганіліся з Баалам, і паставілі Баал-Бэрыта за бога сабе.</verse>
				<verse number="34">І забыліся сыны Ізраіля пра ГОСПАДА, Бога свайго, Які вызваліў іх з рукі усіх ворагаў іхніх навакол.</verse>
				<verse number="35">І не аказалі яны спагаднасьці для сям’і Еруббала, ці Гідэона, нягледзячы на тое, што столькі дабра зрабіў ён для Ізраіля.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="9">
				<verse number="1">Абімэлех, сын Еруббаала, пайшоў у Сыхем да братоў маці сваёй і сказаў ім і ўсім сваякам з дому маці сваёй, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Скажыце ўсім людзям у Сыхеме: “Што вам лепш: каб панавалі над вамі ўсе семдзясят сыноў Еруббаала, ці каб панаваў над вамі адзін чалавек?” Прытым майце на ўвазе, што я — косьць з косьці вашай і цела з цела вашага».</verse>
				<verse number="3">І браты маці ягонай расказвалі пра яго ўсім людзям у Сыхеме ў такі спосаб, і сэрцы іхнія прыхіліліся да Абімэлеха, бо яны казалі: «Гэта брат наш!»</verse>
				<verse number="4">І далі яму семдзясят сыкляў срэбра з дому Баал-Бэрыта, і Абімэлех наняў за іх прайдзісьветаў і людзей бадзяжных, якія пайшлі за ім.</verse>
				<verse number="5">І вярнуўся ён у дом бацькі свайго ў Офры, і на адным камяні забіў братоў сваіх, сыноў Еруббаала, семдзясят чалавек. Пакінуў толькі Ётама, наймалодшага сына Еруббаала, бо ён быў схаваўшыся.</verse>
				<verse number="6">І сабраліся ўсе мужчыны з Сыхему і ўвесь Бэт-Міло, і пайшлі ды паставілі Абімэлеха валадаром каля дуба, які стаяў блізка Сыхему.</verse>
				<verse number="7">Калі паведамілі пра гэта Ётаму, ён пайшоў і стаў на вяршыні гары Герызім, і, узвысіўшы голас, сказаў: «Слухайце мяне, людзі Сыхему, і няхай пачуе вас Бог.</verse>
				<verse number="8">Сабраліся дрэвы, каб выбраць сабе валадара, і сказалі яны аліўцы: “Валадар над намі”.</verse>
				<verse number="9">Яна адказала: “Ці ж магу я вырачыся алівы сваёй, якой ганарацца богі і людзі, каб пайсьці хістацца па-над дрэвамі?”</verse>
				<verse number="10">І сказалі дрэвы дрэву фігаваму: “Хадзі і будзь валадаром над намі”.</verse>
				<verse number="11">Адказала ім дрэва фігавае: “Ці ж маю я вырачыся салодкасьці сваёй і адборнага плоду свайго, каб пайсьці хістацца па-над дрэвамі?”</verse>
				<verse number="12">І сказалі дрэвы вінаграду: “Хадзі і будзь валадаром над намі”.</verse>
				<verse number="13">Вінаград ім адказаў: “Ці маю вырачыся соку свайго, што весяліць багоў і людзей, каб пайсьці хістацца па-над дрэвамі?”</verse>
				<verse number="14">Тады сказалі ўсе дрэвы цярніне: “Хадзі і будзь валадаром над намі!”</verse>
				<verse number="15">Адказала цярніна дрэвам: “Калі сапраўды хочаце мяне памазаць на валадара, то хадзіце і адпачніце ў ценю маім! А калі не, дык вось агонь выйдзе з цярніны і спаліць кедры Лібанскія”.</verse>
				<verse number="16">Дык цяпер, калі справядліва і бяз грэху вы паставілі над сабой валадаром Абімэлеха, і калі добра абыйшліся з Еруббаалам і з домам ягоным, і аднагарадзіліся адпаведна дабрадзействамі таму,</verse>
				<verse number="17">які ваяваў за вас і жыцьцё сваё выстаўляў за вас на небясьпеку, каб выратаваць вас з рук Мадыянцаў,</verse>
				<verse number="18">а вы сёньня паўсталі супраць дому бацькі майго і вымардавалі сыноў ягоных семдзясят чалавек на адным камяні, і выбралі сабе валадаром над жыхарамі Сыхему Абімэлеха, сына служкі ягонай, бо ён — брат ваш,</verse>
				<verse number="19">дык калі справядліва і без памылкі ўчынілі вы з Еруббаалам і домам ягоным сёньня, то цешцеся з Абімэлеха, і няхай ён цешыцца з вас.</verse>
				<verse number="20">Калі ж крывадушна зрабілі, няхай агонь выйдзе з Абімэлеха і спаліць жыхароў Сыхему і Бэт-Міло, ды няхай выйдзе агонь з жыхароў Сыхему і Бэт-Міло і спаліць Абімэлеха!»</verse>
				<verse number="21">Калі гэта Ётам сказаў, уцёк і адыйшоў у Бэра, і жыў там, баючыся брата свайго Абімэлеха.</verse>
				<verse number="22">І валадарыў над Ізраілем Абімэлех тры гады.</verse>
				<verse number="23">І напусьціў на Абімэлеха Бог духа ліхога між ім і жыхарамі Сыхему, якія збунтаваліся супраць яго,</verse>
				<verse number="24">каб такім чынам споўнілася помста за забойства сямідзесяці сыноў Еруббаала, і кроў іхняя павярнулася на Абімэлеха, брата іхняга, які забіў іх, і на жыхароў Сыхему, якія яму дапамагалі.</verse>
				<verse number="25">І вось жыхары Сыхему зрабілі засаду на яго на вяршыні гары, і нападалі на кожнага, хто праходзіў тою дарогаю. І паведамлена было пра гэта Абімэлеху.</verse>
				<verse number="26">Тады Гаал, сын Эбэда, прыйшоў з братамі сваімі ў Сыхем, і жыхары Сыхему паверылі яму.</verse>
				<verse number="27">І, выйшаўшы на поле, рвалі яны вінаград і выціскалі яго, і рабілі сьвяты. Увайшлі яны таксама ў сьвятыню бога свайго, там елі, і пілі, і пракліналі Абімэлеха.</verse>
				<verse number="28">І казаў Гаал, сын Эбэда: «Хто такі Абімэлех, і хто такі Сыхем, каб мелі мы служыць яму? Ці ж ён не сын Еруббаала, а Зэбул — урадовец ягоны? Лепш служыце людзям Гамора, бацькі Сыхема. А навошта мы будзем яму служыць?</verse>
				<verse number="29">Каб хто аддаў гэты народ пад руку маю, я прагнаў бы Абімэлеха; і сказаў бы яму: “Зьбяры войска сваё і ідзі адсюль!”»</verse>
				<verse number="30">Зэбул, начальнік гораду, чуючы гаворку Гаала, сына Эбэда, вельмі раззлаваўся,</verse>
				<verse number="31">і паслаў таемна пасланцоў да Абімэлеха, паведамляючы: «Вось Гаал, сын Эбэда, і браты ягоныя прыйшлі ў Сыхем і збунтавалі народ супраць цябе.</verse>
				<verse number="32">Дык устань уначы ты і народ твой, і зрабіце засаду ў полі.</verse>
				<verse number="33">А нараніцы, калі сонца ўзыйдзе, падрыхтуйся і нападзі на горад. І калі ён і народ, які з ім, выйдзе супраць цябе, зробіш з ім тое, што зможа рука твая».</verse>
				<verse number="34">І ўстаў Абімэлех і народ ягоны ўначы ды ў чатырох месцах зрабілі засаду супраць Сыхему.</verse>
				<verse number="35">Калі Гаал, сын Эбэда, выйшаў і стаў у браме гораду, выйшаў таксама і Абімэлех і ўсё войска з ім з засады.</verse>
				<verse number="36">Гаал убачыў войска і зьвярнуўся да Зэбула: «Вось, нейкія людзі зыходзяць з вяршыні гары». Адказаў яму Зэбул: «Гэта цень гары, а табе здаецца, што людзі».</verse>
				<verse number="37">Зноў Гаал сказаў: «Вось, нейкія людзі зыходзяць з вяршыні, а адзін аддзел ідзе дарогаю ад Элон-Мэанэніму».</verse>
				<verse number="38">І сказаў яму Зэбул: «Дзе ж цяпер вусны твае, якія казалі: “Хто такі Абімэлех, каб мелі мы яму служыць?” Ці ж гэта ня той народ, якім ты пагарждаеш? Ідзі і ваюй супраць яго».</verse>
				<verse number="39">І пайшоў Гаал на чале жыхароў Сыхему, і ваяваў супраць Абімэлеха.</verse>
				<verse number="40">І гнаў яго Абімэлех, і ён уцякаў, і загінулі многія з яго боку ў дарозе да брамы гораду.</verse>
				<verse number="41">І Абімэлех вярнуўся ў Аруму, а Гаала і братоў ягоных Зэбул выгнаў, забараніўшы ім жыць у Сыхеме.</verse>
				<verse number="42">І назаўтра выйшаў народ у поле, і было пра гэта паведамлена Абімэлеху.</verse>
				<verse number="43">Ён сабраў войска сваё, падзяліў на тры дружыны, і зрабіў засаду ў полі, і, бачачы, што народ выходзіць з гораду, напаў і пабіў іх.</verse>
				<verse number="44">У час, калі Абімэлех і дружына ягоная напалі і сталі пад брамай гораду, дзьве другія дружыны напалі на ўсіх тых, якія былі ў полі, і пабілі іх.</verse>
				<verse number="45">І Абімэлех увесь той дзень аблягаў горад, і здабыў яго, і выбіў людзей ягоных, і пасьля зьнішчэньня яго пасыпаў яго сольлю.</verse>
				<verse number="46">Калі гэта пачулі тыя, што былі ў вежы Сыхемскай, зыйшлі ў падзямельле дому Баал-Бэрыта.</verse>
				<verse number="47">Абімэлех, пачуўшы, што ўсе князі Сыхемскія схаваліся там,</verse>
				<verse number="48">з усім народам сваім падняўся на гару Цальмон і, узяўшы сякеру, адсек сук ад дрэва, і, узлажыўшы на плячо, загадаў народу, які быў з ім: «Што я раблю, і вы рабіце».</verse>
				<verse number="49">І яны, хутка насекшы гальля з дрэваў, пайшлі за ім, і заклалі падзямельле, а пасьля падпалілі. І ад агню і дыму ўсе людзі пагінулі, а было каля тысячы мужчынаў і жанчынаў, усе жыхары Сыхему.</verse>
				<verse number="50">Адтуль выправіўся Абімэлех на Тэбэц, і аблягаў ён Тэбэц, і здабыў яго.</verse>
				<verse number="51">А ў сярэдзіне гораду была моцная вежа, у якой схаваліся ўсе мужчыны і жанчыны, усе жыхары гораду, і, моцна запёршы браму, узыйшлі на верх той вежы.</verse>
				<verse number="52">Абімэлех падыйшоў пад самую вежу і пачаў яе здабываць. І калі падыйшоў да брамы вежы, жадаючы падлажыць пад яе агонь,</verse>
				<verse number="53">нейкая жанчына кінула яму на галаву камень і разьбіла чэрап.</verse>
				<verse number="54">Тады ён пазваў збраяносца свайго і сказаў яму: «Дастань меч свой і забі мяне, каб не казалі, што я забіты жанчынаю». І ўдарыў яго юнак мячом, і ён памёр.</verse>
				<verse number="55">Пасьля сьмерці ягонай усе мужчыны Ізраіля, бачучы гэта, вярнуліся ў пасяленьні свае.</verse>
				<verse number="56">Так Бог вярнуў яму за зло, якое зрабіў Абімэлех бацьку свайму, забіваючы семдзясят братоў сваіх.</verse>
				<verse number="57">Таксама жыхарам Сыхему было вернута за ўсё, што яны зрабілі, і на іх прыйшоў праклён Ётама, сына Еруббаала.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="10">
				<verse number="1">Пасьля Абімэлеха на вызваленьне Ізраіля паўстаў Тола, сын Пуа, сына Додо, чалавек з пакаленьня Ісахара. Жыў ён у Шаміры на гары Эфраіма.</verse>
				<verse number="2">Ён судзіў Ізраіля дваццаць тры гады, і памёр, і пахаваны быў у Шаміры.</verse>
				<verse number="3">Пасьля яго быў Яір з Гілеаду, які судзіў Ізраіля дваццаць два гады.</verse>
				<verse number="4">Меў ён трыццаць сыноў, якія езьдзілі на трыццаці аслах, і мелі трыццаць гарадоў, якія па сёньняшні дзень называюцца селішчамі Яіра; яны ў зямлі Гілеад.</verse>
				<verse number="5">І памёр Яір, і пахаваны ён у Камоне.</verse>
				<verse number="6">А сыны Ізраіля дапускаліся новых грахоў перад абліччам ГОСПАДА. І служылі яны Баалам і Астартам, багам Араму, Сідону і Мааву, поруч багам сыноў Амона і Філістынцаў, і пакінулі яны ГОСПАДА, і не пакланяліся Яму.</verse>
				<verse number="7">І разгневаўся на іх ГОСПАД, і аддаў іх у рукі Філістынцаў і ў рукі сыноў Амона.</verse>
				<verse number="8">І яны перасьледавалі і страшна ўціскалі васямнаццаць гадоў сыноў Ізраіля, якія жылі за Ярданам у зямлі Амарэйцаў у Гілеадзе.</verse>
				<verse number="9">Сыны Амона пераходзілі таксама Ярдан ваяваць супраць Юды і Бэн’яміна, і ўсяго дому Эфраіма. І быў Ізраіль у вялікім уціску.</verse>
				<verse number="10">І клікалі сыны Ізраіля ГОСПАДА, і казалі: «Саграшылі мы перад Табою, бо пакінулі Бога нашага, а служылі Баалу».</verse>
				<verse number="11">І сказаў ім ГОСПАД: «Калі Эгіпцяне, Амарэйцы, сыны Амона і Філістынцы,</verse>
				<verse number="12">Сідонцы, а таксама Амалек і Мадыян ўціскалі вас, а вы клікалі Мяне, ці ж Я не вырываў вас з рук іхніх?</verse>
				<verse number="13">А вы ўсё роўна пакідалі Мяне і пакланяліся багам чужым. Таму вось ня буду ратаваць вас болей.</verse>
				<verse number="14">Ідзіце і клічце багоў, якіх вы выбралі, няхай яны вас ратуюць у час гора!»</verse>
				<verse number="15">І казалі сыны Ізраіля ГОСПАДУ: «Саграшылі мы. Зрабі з намі, што Табе падабаецца, толькі цяпер выратуй нас!»</verse>
				<verse number="16">І выкінулі яны спаміж сябе багоў чужых, якіх мелі, і служылі ГОСПАДУ, і Ён пашкадаваў Ізраіля ў горы ягоным.</verse>
				<verse number="17">У той час сыны Амона сабраліся і расклаліся табарам у Гілеадзе. А насупраць у Міцпе сабраліся сыны Ізраіля, і там разлажыліся табарам.</verse>
				<verse number="18">І гаварылі і народ, і князі Гілеадзкія адзін аднаму: «Хто пачне ваяваць першы супраць сыноў Амона, той будзе правадыром для ўсіх жыхароў Гілеаду».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="11">
				<verse number="1">А Ефтах Гілеадзец быў мужным ваяром. Быў ён сын распусьніцы, бацькам яго быў Гілеад.</verse>
				<verse number="2">Гілеад меў жонку, ад якой меў сыноў, якія, калі падрасьлі, выгналі Ефтаха, кажучы: «Ня можаш быць спадкаецам у доме бацькі нашага, бо ты нарадзіўся з другой жанчыны».</verse>
				<verse number="3">І ён уцёк ад іх, і жыў у зямлі Тоб, і сабраліся пры ім людзі бадзяжныя, і выходзілі з ім.</verse>
				<verse number="4">У тыя дні сыны Амона ваявалі супраць Ізраіля.</verse>
				<verse number="5">У час вайны Амона з Ізраілем прыйшлі старшыні Гілеадзкія ўзяць у дапамогу сабе Ефтаха з зямлі Тоб.</verse>
				<verse number="6">І сказалі яны Ефтаху: «Хадзі і будзь нам правадыром, і будзем ваяваць супраць сыноў Амона».</verse>
				<verse number="7">Ён ім адказаў: «Ці ж вы не зьненавідзелі мяне і ня выкінулі мяне з дому бацькі майго? А цяпер прыходзіце да мяне, калі бяда вас прыціснула».</verse>
				<verse number="8">Адказалі яму князі Гілеаду: «Вось з гэтае прычыны і прыйшлі мы да цябе, каб ты пайшоў з намі, і ваяваў супраць сыноў Амона, і будзеш правадыром усіх, што жывуць у Гілеадзе».</verse>
				<verse number="9">Ефтах ізноў сказаў ім: «Калі вы клічаце мяне, каб я ваяваў за вас супраць сыноў Амона, і калі аддасьць іх ГОСПАД у рукі мае, я буду начальнікам вашым».</verse>
				<verse number="10">Яны адказалі яму: «ГОСПАД, Які чуе гэта, будзе пасярэднікам і сьведкам, што споўнім слова тваё».</verse>
				<verse number="11">І пайшоў Ефтах з князямі Гілеаду, і ўвесь народ зрабіў яго правадыром сваім. І ўсе гэтыя словы свае сказаў Ефтах перад ГОСПАДАМ у Міцпе.</verse>
				<verse number="12">І паслаў Ефтах пасланцоў да валадара сыноў Амона, каб яны сказалі ім ад яго: «Што табе да мяне, што ты прыйшоў ваяваць супраць мяне?»</verse>
				<verse number="13">Валадар сыноў Амона ім адказаў: «Бо Ізраіль забраў зямлю маю, калі выйшаў з Эгіпту, ад Арнону аж да Ябоку і Ярдану; дык вярні мне яе цяпер без вайны».</verse>
				<verse number="14">Паўторна выправіў Ефтах пасланцоў да валадара Амону і загадаў сказаць:</verse>
				<verse number="15">«Гэта кажа Ефтах: Не забраў Ізраіль зямлі Мааву, ані зямлі сыноў Амона.</verse>
				<verse number="16">Але калі яны выходзілі з Эгіпту, вандраваў Ізраіль праз пустыню аж да Мора Чырвонага, і потым прыйшоў у Кадэш.</verse>
				<verse number="17">І паслалі яны пасланцоў да валадара Эдому, просячы: “Дазволь, каб прайшлі мы праз зямлю тваю”. Але ён не згадзіўся на просьбу нашу. Паслалі таксама і да валадара Мааву, але і ён не захацеў прапусьціць. Дык заставаўся Ізраіль у Кадэшы.</verse>
				<verse number="18">І, абыходзячы праз пустыню, абыйшоў кругом зямлю Эдому і зямлю Мааву і, прыйшоўшы на ўсход ад зямлі Мааву, расклаўся табарам за Арнонам, не ўваходзячы ў зямлю Мааву, бо Арнон ёсьць мяжой Мааву.</verse>
				<verse number="19">Потым паслаў Ізраіль пасланцоў да Сыгона, валадара Амарэйцаў, валадара Хэшбону, і сказаў яму: “Дазволь перайсьці нам праз зямлю тваю да месца свайго”.</verse>
				<verse number="20">Але Сыгон не згадзіўся прапусьціць Ізраіля праз межы свае. Ён сабраў увесь народ свой, і выступіў супраць Ізраіля ў Ягцы, і ваяваў з ім.</verse>
				<verse number="21">Але аддаў яго ГОСПАД у рукі Ізраіля з усім войскам ягоным. Ізраіль перамог яго і завалодаў усёй зямлёй Амарэйцаў, жыхароў краіны гэтай,</verse>
				<verse number="22">усімі межамі іхнімі ад Арнону да Ябоку, і ад пустыні аж да Ярдану.</verse>
				<verse number="23">Дык ГОСПАД, Бог Ізраіля, выгнаў Амарэйцаў перад народам Сваім, Ізраілем, а ты цяпер хочаш займець зямлю ягоную?</verse>
				<verse number="24">Ці ня ўсё тое, што даў табе бог твой Камош на ўласнасьць, табе належыць? А што ГОСПАД, Бог наш, даў нам, мы маем на ўласнасьць.</verse>
				<verse number="25">Ці ты лепшы за Балака, сына Цыпора, валадара Мааву? Ці ж сварыўся ён з Ізраілем і ці ваяваў супраць яго?</verse>
				<verse number="26">Ізраіль жыве у Хешбоне і ў сёлах ягоных, і ў Араэры, і залежных ад яго гарадах каля Арнону ўжо трыста гадоў, чаму ў той час вы ня выгналі іх?</verse>
				<verse number="27">Дык ня я грашу адносна цябе, але ты супраць мяне несправядліва выходзіш з вайною. Няхай ГОСПАД рассудзіць сёньня справу між сынамі Ізраіля і сынамі Амона!»</verse>
				<verse number="28">Але валадар сыноў Амона не захацеў прыняць слова Ефтаха, якія ён пераказаў праз пасланцоў.</verse>
				<verse number="29">І Дух ГОСПАДА быў на Ефтаху, і ён прайшоў Гілеад і Манасу, і прыйшоў у Міцпу ў Гілеадзе, а адтуль — да сыноў Амона.</verse>
				<verse number="30">І склаў ён шлюбаваньне ГОСПАДУ: «Калі Ты аддасі сыноў Амона ў рукі мае,</verse>
				<verse number="31">то па павароце маім з мірам ад сыноў Амона, што выйдзе першым з брамы дому на спатканьне мне, тое складу ў цэласпаленьне ГОСПАДУ».</verse>
				<verse number="32">І пайшоў Ефтах супраць сыноў Амона ваяваць з імі, і аддаў ГОСПАД іх у рукі ягоныя.</verse>
				<verse number="33">І разбіў ён іх на абшары ад Араэру аж да мясцовасьцяў Мініт, а гэта дваццаць гарадоў, ды далей аж да Абэль-Кераміму. І разгром іх быў страшны. І спакораныя былі сыны Амона сынамі Ізраіля.</verse>
				<verse number="34">Калі вярнуўся Ефтах у Міцпу ў дом свой, выйшла насустрач яму дачка ягоная, скачучы пры гуках бубнаў. А Ефтах ня меў апроч яе дзяцей.</verse>
				<verse number="35">І ўбачыўшы яе, разьдзёр ён адзеньне сваё і сказаў: «Ах, дачка мая! Ты зламала мяне! Ты ў ліку тых, якія нешчасьлівяць мяне! Адчыніў я вусны мае ГОСПАДУ і не магу вырачыся гэтага».</verse>
				<verse number="36">Яна яму адказала: «Айцец мой, калі ты адчыніў вусны свае перад ГОСПАДАМ, зрабі мне, што ты шлюбаваў, дзеля дадзенай табе ГОСПАДАМ перамогі над ворагамі тваімі, сынамі Амона».</verse>
				<verse number="37">І гаварыла яна бацьку: «Толькі гэтага аднаго прашу: Дазволь мне на працягу двух месяцаў з сяброўкамі сваімі абыйсьці горы кругом і аплакаць дзявоцтва сваё».</verse>
				<verse number="38">Ён адказаў ёй: «Ідзі!» І адпусьціў яе на два месяцы. І пайшла яна з сяброўкамі, і аплаквала дзявоцтва сваё у гарах.</verse>
				<verse number="39">І па двух месяцах вярнулася да бацькі свайго. І ўчыніў ён з ёй, як шлюбаваў, і яна не пазнала мужа. Адсюль узяўся звычай у Ізраіля,</verse>
				<verse number="40">што кожны год сыходзіліся на чатыры дні дочкі Ізраіля, каб аплакваць дачку Ефтаха Гілеадца.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="12">
				<verse number="1">І вось сабраліся мужчыны Эфраіма і, прыйшоўшы ў Цафан, сказалі Ефтаху: «Чаму пайшоў ты ваяваць з Амонам і не захацеў нас паклікаць, каб ішлі з табой? За гэта мы спалім дом твой разам з табою».</verse>
				<verse number="2">Адказаў ім Ефтах: «Я і народ мой мелі вялікае змаганьне з Амонам. І клікаў я вас на дапамогу, але вы ня збавілі мяне ад рукі іхняй.</verse>
				<verse number="3">Бачачы гэта, выстаўляючы на небясьпеку жыцьцё сваё, пайшоў я на сыноў Амона, і выдаў іх ГОСПАД у рукі мае. Чым я заслужыўся, што сёньня вы падымаецеся ваяваць супраць мяне?»</verse>
				<verse number="4">І Ефтах сабраў да сябе ўсіх мужчынаў Гілеаду, і ваяваў супраць Эфраіма. І пабілі ваяры Гілеадзкія Эфраіма, бо той казаў: «Вы — уцекачы з Эфраіма. Гілеад жыве пасярод Эфраіма і Манасы».</verse>
				<verse number="5">І занялі Гілеадцы броды на Ярдане, якімі Эфраімцы маглі вярнуцца. І калі да броду прыбываў хто з уцекачоў і казаў: «Прашу, дазвольце мне прайсьці», Гілеадцы казалі яму: «Ці ты Эфраімец?» Калі той казаў: «Не»,</verse>
				<verse number="6">пыталіся ў яго: «Скажы: “Шыболет”», ён адказваў: «Сіболет», ня могучы правільна вымавіць. І бралі яго, і забівалі каля броду на Ярдане. Гэтак загінула ў той час у Эфраіма сорак дзьве тысячы.</verse>
				<verse number="7">Ефтах судзіў Ізраіля шэсьць гадоў, і памёр, і быў пахаваны ў горадзе сваім у Гілеадзе.</verse>
				<verse number="8">Пасьля яго судзіў Ізраіля Ібцан з Бэтлеему.</verse>
				<verse number="9">Ён меў трыццаць сыноў і столькі ж дочак, і пааддаваў іх замуж за межы свае, а адтуль прывёў трыццаць жонак для сыноў сваіх. Ён судзіў Ізраіля сем гадоў.</verse>
				<verse number="10">І памёр Ібцан, і быў пахаваны ў Бэтлееме.</verse>
				<verse number="11">Пасьля яго судзіў Ізраіля Элон Завулёнец, і судзіў ён Ізраіля дзесяць гадоў.</verse>
				<verse number="12">І памёр Элон, і быў пахаваны ў Аялоне ў зямлі Завулёна.</verse>
				<verse number="13">Пасьля яго судзіў Ізраіля Абдон, сын Гілеля з Піратону.</verse>
				<verse number="14">Ён меў сорак сыноў і трыццаць унукаў, якія езьдзілі на сямідзесяці маладых аслах. Судзіў ён Ізраіля восем гадоў.</verse>
				<verse number="15">І памёр Абдон, сын Гілеля з Піратону, і пахаваны быў у Піратоне, у зямлі Эфраіма на гары Амалека.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="13">
				<verse number="1">Сыны Ізраіля зноў пачалі рабіць ліхоту ў вачах ГОСПАДА. І ГОСПАД аддаў іх на сорак гадоў у рукі Філістынцаў.</verse>
				<verse number="2">У Цоры быў нейкі чалавек з пакаленьня Дана на імя Маноах, які меў жонку няплодную.</verse>
				<verse number="3">І зьявіўся анёл ГОСПАДАЎ той жанчыне, і сказаў: «Хоць ты няплодная і бязьдзетная, але зачнеш і народзіш сына.</verse>
				<verse number="4">Сьцеражыся, ня пі ані віна, ані сікеры, і нічога нячыстага ня еш,</verse>
				<verse number="5">бо зачнеш і народзіш сына, галавы якога не кранецца лязо. Ён будзе назарэем Божым ад улоньня маці. Ён пачне выратоўваць Ізраіль з рук Філістынцаў».</verse>
				<verse number="6">Яна прыйшла да мужа і сказала яму: «Чалавек Божы прыходзіў да мяне, аблічча якога было як анёла ГОСПАДАВАГА, поўнае велічы. Не пытала я яго, адкуль ён, і не назваў ён мне імя свайго.</verse>
				<verse number="7">Ён сказаў мне: “Неўзабаве зачнеш і народзіш сына. Сьцеражыся, ня пі віна і сікеры, і нічога нячыстага ня еш, бо хлопец будзе назарэем Божым ад улоньня маці аж да дня сьмерці сваёй”».</verse>
				<verse number="8">І маліўся Маноах да ГОСПАДА, і казаў: «Прашу Цябе, Госпадзе, няхай чалавек Божы, якога Ты паслаў, прыйдзе зноў і навучыць нас, што мы павінны рабіць з юнаком, які мае нарадзіцца?»</verse>
				<verse number="9">І выслухаў ГОСПАД, што прасіў Маноах, і зьявіўся зноў анёл Божы жанчыне, якая сядзела ў полі, а мужа ейнага, Маноаха, не было разам з ёю.</verse>
				<verse number="10">І пасьпяшалася яна, і прыбегла да мужа свайго, і паведаміла яму: «Вось, аб’явіўся мне той чалавек, які тады быў прыйшоўшы да мяне».</verse>
				<verse number="11">Ён устаў і пайшоў за жонкай сваёй, і падыйшоў да чалавека таго, і сказаў яму: «Ці ты той, які размаўляў з жонкай маёй?» А ён адказаў: «Я».</verse>
				<verse number="12">І сказаў яму Маноах: «Калі споўніцца слова тваё, як нам сябе паводзіць з хлопцам ды што маем рабіць?»</verse>
				<verse number="13">І сказаў Маноаху анёл ГОСПАДАЎ: «Няхай усяго таго, што я сказаў жонцы тваёй, яна сьцеражэцца.</verse>
				<verse number="14">Няхай ня есьць нічога, што з вінаграду паходзіць, няхай ня п’е ані віна, ані сікеры, няхай нічога ня есьць нячыстага, але няхай тое, што я загадаў, выконвае».</verse>
				<verse number="15">І сказаў Маноах анёлу ГОСПАДАВУ: «Дазволь затрымаць цябе, пакуль прыгатуем страву для цябе з казьляняці».</verse>
				<verse number="16">Анёл ГОСПАДАЎ адказаў яму: «Калі ты мяне затрымаеш, я ня буду есьці хлеба твайго. А калі хочаш прыгатаваць цэласпаленьне, ахвяруй яго ГОСПАДУ». Бо Маноах ня ведаў, што гэта анёл ГОСПАДАЎ.</verse>
				<verse number="17">Маноах спытаўся ў анёла: «Якое імя тваё, і калі слова тваё споўніцца, як ушанаваць цябе?»</verse>
				<verse number="18">Анёл адказаў яму: «Навошта ты пытаешся пра імя маё, яно таямнічае».</verse>
				<verse number="19">І прынёс Маноах казьляня і ахвяру хлебную, і паклаў на скале, ахвяруючы ГОСПАДУ, Які творыць цуды. І глядзелі на гэта Маноах і жонка ягоная.</verse>
				<verse number="20">Калі полымя паднялося з ахвярніка ў неба, таксама анёл ГОСПАДАЎ падняўся ў полымі. Калі гэта ўбачылі Маноах і жонка ягоная, упалі з паклонам да зямлі.</verse>
				<verse number="21">І ўжо болей ня бачылі яны анёла ГОСПАДАВА. І зразумеў Маноах, што гэта анёл ГОСПАДАЎ,</verse>
				<verse number="22">і сказаў жонцы сваёй: «Хіба мы памром, бо мы бачылі Бога».</verse>
				<verse number="23">Адказала яму жонка: «Калі б ГОСПАД хацеў нас забіць, то не прыняў бы з рук нашых цэласпаленьня і ахвяры хлебнай, і ня даў бы бачыць нам усяго гэтага, і не сказаў бы нам усіх гэтых словаў».</verse>
				<verse number="24">І нарадзіла яна сына, і назвала яго імем Самсон. І хлопец рос, і дабраслаўляў яго ГОСПАД.</verse>
				<verse number="25">Дух ГОСПАДАЎ пачаў зыходзіць на яго ў табары Дана між Цораю і Эштаолам.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="14">
				<verse number="1">І зыйшоў Самсон у Тымну, і ўбачыў там жанчыну з дачок Філістынскіх.</verse>
				<verse number="2">І вярнуўся, і паведаміў бацьку свайму і маці: «У Тымне бачыў я жанчыну з дачок Філістынскіх. Цяпер вазьміце мне яе за жонку».</verse>
				<verse number="3">Бацька і маці сказалі яму: «Ці ж няма жынчыны між дачок братоў тваіх ды ва ўсім народзе маім, што захацеў ты ўзяць сабе жонку ў Філістынцаў неабрэзаных?» Сказаў Самсон бацьку свайму: «Вазьмі яе мне, бо ўпадабалі яе вочы мае».</verse>
				<verse number="4">Бацькі ж яго ня ведалі, што гэта справа ГОСПАДА і што Ён шукае прычыны выступіць супраць Філістынцаў, бо ў той час Філістынцы панавалі над Ізраілем.</verse>
				<verse number="5">І пайшоў Самсон з бацькам і маці ў Тымну. І калі падыходзілі яны да вінаграднікаў гораду, выскачыў малады леў і стаў насупраць яго.</verse>
				<verse number="6">І зыйшоў тады на Самсона Дух ГОСПАДАЎ, і ён разьдзёр маладого ільва як казьляня, бо нічога ня меў у руках. Але бацьку і маці не сказаў, што зрабіў.</verse>
				<verse number="7">І, прыйшоўшы, размаўляў з жанчынай, якую ўпадабалі вочы ягоныя.</verse>
				<verse number="8">Па нейкім часе, калі ён вяртаўся, каб забраць яе, калі зыйшоў у бок, убачыў труп ільва і рой пчолаў на яго целе, і плястар мёду.</verse>
				<verse number="9">І ўзяў яго ў рукі, і еў мёд у дарозе. І, вярнуўшыся да бацькі і маці, ім даў частку, і яны пакаштавалі. Але не хацеў ім казаць, што мёд узяў з цела ільва.</verse>
				<verse number="10">Потым бацька ягоны пайшоў да тае жынчыны, і справіў там Самсон банкет, які звычайна спраўляюць нарачоныя.</verse>
				<verse number="11">А калі там пабачылі яго, далі яму трыццаць вясельных сяброў, якія былі пры ім.</verse>
				<verse number="12">І зьвярнуўся да іх Самсон: «Загадаю я вам загадку, калі разгадаеце мне яе за сем дзён банкету, я дам вам трыццаць шатаў ільняных і столькі сама зьменаў вопратак.</verse>
				<verse number="13">А калі ня зможаце разгадаць, вы дасьцё мне трыццаць шатаў ільняных і столькі сама зьменаў вопратак». Яны адказалі яму: «Загадвай загадку сваю, а мы будзем слухаць».</verse>
				<verse number="14">І ён сказаў ім: «З ядучага выйшла ядомае, а з дужага выйшла слодыч». І тры дні не маглі яны адгадаць загадкі.</verse>
				<verse number="15">Калі надыйшоў чацьвёрты дзень, сказалі яны жонцы Самсона: «Угавары мужа свайго, каб ён разгадаў нам загадку, інакш спалім цябе і дом бацькі твайго. Ці вы на тое запрасілі нас сюды, каб абрабаваць нас?»</verse>
				<verse number="16">І плакала жонка Самсона перад ім, і казала: «Ненавідзіш ты мяне і ня любіш, і таму загадкі, якую загадаў сынам народу майго, ня хочаш мне разгадаць». А ён адказаў: «Нават бацьку свайму і маці не разгадаў бы, а як магу табе выявіць?»</verse>
				<verse number="17">І яна плакала перад ім сем тых дзён, калі спраўлялі банкет. У сёмы дзень нарэшце разгадаў ёй, бо яна вельмі дакучала яму. А яна як найхутчэй перадала гэта сынам народу свайго.</verse>
				<verse number="18">І яны ў сёмы дзень перад заходам сонца сказалі яму: «Што саладзейшае за мёд, і хто дужэйшы за льва». Ён жа ім сказаў: «Калі б вы не аралі ялаўкай маёй, не разгадалі б загадкі маёй».</verse>
				<verse number="19">І зыйшоў на яго Дух ГОСПАДАЎ, і ён пайшоў у Ашкелён, і забіў там трыццаць чалавек, зьняў з іх адзеньне і аддаў тым, якія разгадалі загадку. Потым, разгневаны дужа, вярнуўся ў дом бацькі свайго.</verse>
				<verse number="20">А жонка Самсонава выйшла за вясельнага сябра ягонага, які быў пры ім.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="15">
				<verse number="1">Па нейкім часе, калі настаў дзень жніва пшаніцы, Самсон наведаў жонку сваю і прынёс ёй казьляня. Калі хацеў увайсьці да яе, бацька ейны забараніў яму,</verse>
				<verse number="2">кажучы: «Думаў я, што ты ненавідзіш яе, і таму аддаў яе сябру твайму. Але яна мае малодшую сястру, прыгажэйшую за яе. Няхай яна будзе табе за жонку».</verse>
				<verse number="3">Сказаў ім Самсон: «У такім выпадку ня буду вінаваты адносна Філістынцаў, калі буду ім рабіць шкоду».</verse>
				<verse number="4">І пайшоў Самсон, налавіў трыста лісаў і, узяўшы паходні, прывязаў хвост да хваста, а пасярэдзіне, між двума хвастамі, прычапіў па адной паходні.</verse>
				<verse number="5">І запаліў паходні, і пусьціў іх на збожжа Філістынскае, і спаліў ім снапы і няжатае збожжа, і сады вінаградныя, і сады аліўкавыя.</verse>
				<verse number="6">І пыталіся Філістынцы: «Хто гэта зрабіў?» Ім адказалі: «Гэта Самсон, зяць аднаго чалавека з Тымны, бо ён адабраў яму жонку і аддаў яе сябру ягонаму». І пайшлі Філістынцы, і спалілі жанчыну і бацьку яе.</verse>
				<verse number="7">А Самсон сказаў ім: «Калі вы так робіце, то не супачыну, пакуль на вас не адпомшчуся».</verse>
				<verse number="8">І прынёс ім вялікае зьнішчэньне, перабіваючы сьцёгны і лыткі. Потым пайшоў і жыў у пячоры ў скале ў Этаме.</verse>
				<verse number="9">І пайшлі Філістынцы ў зямлю Юды, і расклаліся там табарам, і да Лехі даходзілі войскі іхнія.</verse>
				<verse number="10">І сказалі ім людзі з пакаленьня Юды: «Чаму вы выступілі супраць нас?» Яны адказалі: «Прыйшлі мы, каб злавіць Самсона і адгадзіцца яму за тое, што ён нам зрабіў».</verse>
				<verse number="11">І тры тысячы мужчынаў з пакаленьня Юды пайшлі на вяршыню гары ў Этаме, і сказалі Самсону: «Ці ты ня ведаеш, што Філістынцы пануюць над намі? Што ты гэта нарабіў нам?» Ён ім адказаў: «Як яны зрабілі мне, так і я ім зрабіў».</verse>
				<verse number="12">І сказалі яму: «Прыйшлі мы зьвязаць цябе і выдаць у рукі Філістынцаў». І сказаў ім Самсон: «Прысягніце мне, што мяне не заб’ецё».</verse>
				<verse number="13">Яны сказалі: «Не заб’ём, але зьвязанага выдадзім цябе ім». І зьвязалі яго дзьвюма новымі вяроўкамі, і зьвялі са скалы.</verse>
				<verse number="14">І так прыбыў ён у Леху, і Філістынцы з крыкам выйшлі яму насустрач. І Дух ГОСПАДАЎ зыйшоў на яго, і вяроўкі, якімі былі зьвязаныя рукі яго, зрабіліся як перагарэўшы лён, і путы распаўзьліся і пападалі з рук.</verse>
				<verse number="15">Тады ён знайшоў асьліную сківіцу, яшчэ сьвежую, схапіў яе рукою, і выбіў ёю тысячу чалавек.</verse>
				<verse number="16">І сказаў ён: «Сківіцаю асьлінаю я гару іх наваліў! Сківіцаю асьлінаю тысячу чалавек я забіў!»</verse>
				<verse number="17">А калі перастаў гаварыць, кінуў сківіцу і назваў тое месца Рамат-Лехі.</verse>
				<verse number="18">І адчуў вялікую смагу, і клікаў ГОСПАДА, і сказаў: «Ты рукою слугі Свайго ўчыніў вялікае збаўленьне і перамогу, а цяпер прыйдзецца мне памерці ад смагі і патрапіць у рукі неабрэзаных».</verse>
				<verse number="19">І Бог адкрыў скалу ў Лехі, і выцекла адтуль вада. Ён напіўся вады, набраўся сілы і акрыяў. Таму тую крыніцу назвалі Эн-Гаккорэ, і знаходзіцца яна ў Лехі да сёньняшняга дня.</verse>
				<verse number="20">І быў ён судзьдзёю Ізраіля за часаў Філістынцаў дваццаць гадоў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="16">
				<verse number="1">І пайшоў Самсон у Газу, і ўбачыў там распусьніцу, і прыйшоў да яе.</verse>
				<verse number="2">Калі паведамілі жыхарам Газы, што Самсон увайшоў у горад, яны акружылі яго і зрабілі засаду на яго ў браме гораду. І ўсю ноч яны сядзелі ціха, каб, калі настане раніца, забіць яго.</verse>
				<verse number="3">А Самсон спаў да паўночы, а калі ўстаў, схапіў вароты гарадзкой брамы разам з засаўкамі ейнымі, вырваў іх і, палажыўшы сабе на плечы, занёс на вяршыню гары, якая насупраць Хеўрону.</verse>
				<verse number="4">Потым Самсон закахаўся ў жанчыну, якая жыла ў лагчыне Сарэк і называлася Даліла.</verse>
				<verse number="5">І прыйшлі да яе валадары Філістынцаў, і сказалі: «Ашукай яго і даведайся ў яго, адкуль бярэцца ў яго сіла і як маглі б мы паканаць яго і, зьвязаўшы, спакорыць яго. Калі гэта зробіш, дамо табе за гэта тысячу срэбнікаў кожны».</verse>
				<verse number="6">І сказала Даліла Самсону: «Скажы мне, прашу, адкуль у цябе бярэцца такая вялікая сіла і чым можна зьвязаць цябе, каб упакарыць цябе?»</verse>
				<verse number="7">Самсон адказаў ёй: «Калі зьвязаць мяне сямю сырымі шнурамі, якія яшчэ ня сушаныя, то я зраблюся бясьсільным і стану, як іншыя людзі».</verse>
				<verse number="8">І прынесьлі ёй валадары Філістынцаў сем сырых шнуроў, якія былі ня ссохшыя, і яна зьвязала імі яго.</verse>
				<verse number="9">Яны ж схаваліся ў другім пакоі, а яна крыкнула: «Самсон, Філістынцы над табою!» Ён аднак, паразрываў шнуры так, як нітку зрэбную, апаленую агнём. Так і не даведаліся, у чым сіла ягоная.</verse>
				<verse number="10">Па нейкім часе сказала Даліла Самсону: «Падмануў ты мяне і схлусіў мне. Прынамсі цяпер скажы мне, чым ты павінен быць зьвязаны».</verse>
				<verse number="11">Ён адказаў ёй: «Калі буду зьвязаны дзевяцьцю вяроўкамі, якія не былі ва ўжытку, буду кволы, падобны іншым людзям».</verse>
				<verse number="12">Даліла зноў зьвязала яго і крыкнула: «Філістынцы над табой, Самсон!» А ў другім пакоі была схаваўшыся засада, але ён разарваў вяроўкі на руках сваіх як ніткі.</verse>
				<verse number="13">І зноў сказала Даліла Самсону: «Дакуль жа будзеш ты падманваць мяне і фальшыва гаварыць? Скажы, чым цябе трэба зьвязаць?» Самсон адказаў ёй: «Калі ты ўпляцеш сем косаў галавы маёй у тканіну і прыб’еш іх цьвікамі да ткальнай калоды, то я стану бясьсільны, як іншыя людзі».</verse>
				<verse number="14">І яна яго ўсаніла, і ўпляла сем косаў галавы яго ў тканіну, і прыбіла да калоды, і крыкнула яму: «Філістынцы над табою, Самсон!» Ён, устаўшы зо сну, вырваў цьвікі разам з тканінаю.</verse>
				<verse number="15">І сказала Даліла: «Як жа можаш ты казаць, што любіш мяне, калі душа твая не са мною? Тры разы схлусіў ты мне і не хацеў сказаць, у чым сіла твая вялікая».</verse>
				<verse number="16">І калі яна так штодзень дакучала і мучыла ўсьцяж яго, то душа яго самлела аж да сьмерці і зьнемагла.</verse>
				<verse number="17">І адкрыў ён усё сэрца сваё, і сказаў ёй: «Ніколі галавы маёй не дакранулася лязо, бо я ад улоньня маці маёй — назарэй Божы. Калі б абгалілі мне галаву маю, адыйдзе ад мяне сіла мая, і стануся я слабы як іншыя людзі».</verse>
				<verse number="18">Даліла зразумела, што ён адкрыў ёй ўсё сэрца сваё, і паслала па валадароў Філістынцаў, кажучы: «Прыйдзіце яшчэ раз, бо адкрыў ён цяпер мне ўсё сэрца сваё». Яны прыйшлі, узяўшы грошы, якія ёй абяцалі.</verse>
				<verse number="19">І вось яна ўсаніла яго на каленях сваіх, і паклікала чалавека, і загадала яму абгаліць сем косаў галавы ягонай, і ён стаў слабець, і адступіла ад яго сіла ягоная.</verse>
				<verse number="20">І сказала яна: «Філістынцы над табой, Самсон!» Ён прабудзіўся зо сну свайго і падумаў у душы сваёй: «Пайду як раней і вызвалюся», ня ведаючы, што ГОСПАД адыйшоў ад яго.</verse>
				<verse number="21">І схапілі яго Філістынцы, і адразу выкалалі яму вочы, і завялі ў Газу, дзе, прыкуты двума ланцугамі мядзянымі, мусіў малоць зерне ў вязьніцы.</verse>
				<verse number="22">Тым часам раней зголеныя валасы сталі ў яго адрастаць.</verse>
				<verse number="23">А валадары Філістынцаў сабраліся ўсе, каб скласьці ахвяру богу свайму Дагону і павесяліцца. Яны казалі: «Бог наш аддаў у рукі нашыя ворага нашага, Самсона».</verse>
				<verse number="24">І народ, бачачы яго, хваліў бога свайго і казаў: «Аддаў бог наш у рукі нашыя ворага нашага, які нішчыў зямлю нашую і многіх з нас забіў».</verse>
				<verse number="25">І калі яны ўзьвесяліліся, запатрабавалі паклікаць Самсона, каб ён іх пабавіў. І ён, прыведзены з вязьніцы, мусіў забаўляць іх. І паставілі яго стаяць паміж калёнамі.</verse>
				<verse number="26">І сказаў Самсон юнаку, які трымаў яго за руку: «Пусьці мяне, каб мог я дакрануцца калёнаў, на якія абапіраецца дом, каб да іх прыхіліцца.»</verse>
				<verse number="27">А дом той быў поўны мужчынаў і жанчынаў, бо былі там усе князі Філістынскія, а на даху было каля трох тысячаў мужчынаў і жанчынаў, якія глядзелі на Самсона, калі той забаўляў іх.</verse>
				<verse number="28">І Самсон усклікнуў да ГОСПАДА, кажучы: «Госпадзе ГОСПАДЗЕ, узгадай пра мяне, і вярні мне хоць у гэты раз даўнейшую сілу маю, каб мог адпомсьціць Філістынцам за двое вачэй маіх!»</verse>
				<verse number="29">І Самсон узяўся за дзьве калёны сярэднія, на якіх стаяў дом, і абапёрся на іх, на адну правай рукой, а на другую — левай рукой.</verse>
				<verse number="30">І сказаў Самсон: «Няхай памрэ душа мая разам з Філістынцамі!» І страсянуў ён моцна калёны, і ўпаў дом на ўсіх князёў, і на ўсіх іншых, якія там былі. І тых, якіх ён тады забіў, сам гінучы, было болей, чым тых, якіх пазабіваў у час усяго жыцьця свайго.</verse>
				<verse number="31">І прыйшлі браты ягоныя і ўвесь дом бацькі ягонага, каб забраць яго. І вярнуўшыся, пахавалі яго паміж Цорай і Эштаолем, у магіле бацькі ягонага, Маноаха. А судзіў ён Ізраіль дваццаць гадоў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="17">
				<verse number="1">У гарах Эфраіма быў нейкі чалавек імем Міха.</verse>
				<verse number="2">Ён сказаў маці сваёй: «Тысяча і сто срэбнікаў, якія ў цябе ўкрадзеныя і дзеля якіх ты праклінала і казала, каб я чуў, яны ў мяне, гэта я іх узяў». Яна яму сказала: «Няхай ГОСПАД дабраславіць сына майго!»</verse>
				<verse number="3">І вярнуў ён іх маці сваёй, якая сказала яму: «Гэтае срэбра я прысьвяціла ГОСПАДУ, з рукі маёй прызначана яно для сына майго, каб з яго зрабілі балвана выразанага і літага з мэталю. А цяпер я аддаю яго табе».</verse>
				<verse number="4">Але ён зьвярнуў тыя срэбнікі маці сваёй. Маці ж, узяўшы дзьвесьце срэбнікаў, дала іх залатару, каб зрабіў з іх балвана выразанага і літага з мэталю, які быў пасьля ў доме Міхі.</verse>
				<verse number="5">І ён меў у сябе бажніцу, і зрабіў эфод і тэрафімаў, і пасьвяціў аднаго з сыноў сваіх, каб быў ён у яго сьвятаром.</verse>
				<verse number="6">У тыя дні не было валадара ў Ізраілі, і кожны рабіў тое, што яму здавалася слушным.</verse>
				<verse number="7">Быў адзін юнак у Бэтлееме Юдэйскім ў пакаленьні Юды, а быў ён лявіт і жыў там як прыхадзень.</verse>
				<verse number="8">І чалавек той пакінуў горад Бэтлеем Юдэйскі, і пайшоў вандраваць дзе прыдзецца. І вандруючы, дайшоў ён аж да гары Эфраіма, у дом Міхі.</verse>
				<verse number="9">І Міха запытаўся ў яго: «Адкуль ты паходзіш?» Ён адказаў яму: «Я — лявіт з Бэтлеему Юдэйскага, і шукаю месца, дзе абжыцца».</verse>
				<verse number="10">І сказаў яму Міха: «Застанься ў мяне, і будзь мне бацькам і сьвятаром, а я дам табе штогод дзесяць срэбнікаў, патрэбнае адзеньне і ежу».</verse>
				<verse number="11">І спадабалася таму лявіту жыць у чалавека таго, і ён стаўся яму як адзін з сыноў ягоных.</verse>
				<verse number="12">І Міха пасьвяціў таго лявіта, і меў таго юнака сьвятаром у сябе.</verse>
				<verse number="13">І сказаў Міха: «Цяпер я ведаю, што ГОСПАД будзе мяне дабраслаўляць, бо я маю лявіта сьвятаром».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="18">
				<verse number="1">У той час не было валадара ў Ізраілі, а пакаленьне Дана шукала сабе зямлі на пасяленьне, бо аж да гэтага дня не была выдзелена ім зямля сярод пакаленьняў Ізраіля.</verse>
				<verse number="2">І выправілі сыны Дана з межаў пакаленьня свайго пяць чалавек, людзей ваенных з Цоры і Эштаолу, каб выведалі зямлю, і пільна разгледзелі яе. І сказалі ім: «Ідзіце і выведайце гэтую зямлю». Дык прыйшлі яны аж на гару Эфраіма, аж да дому Міхі, і там заначавалі.</verse>
				<verse number="3">Калі яны былі блізка дому Міхі, пазналі яны голас юнака лявіта і, зыйшоўшы там з дарогі, спыталіся ў яго: «Хто цябе сюды прывёў? Што ты тут робіш? З якой прычыны захацеў ты сюды прыйсьці?»</verse>
				<verse number="4">Ён адказаў ім: «Гэта і гэта зрабіў для мяне Міха, і за плату наняў мяне, каб я быў яму сьвятаром».</verse>
				<verse number="5">І прасілі яны яго: «Парайся з Богам, каб мы маглі ведаць, ці дарога, якую мы выбралі, будзе мець посьпех».</verse>
				<verse number="6">Ён адказаў ім: «Ідзіце ў супакоі. ГОСПАДУ даспадобы дарога вашая, і падарожжа, у якое вы выбраліся».</verse>
				<verse number="7">І пайшлі тыя пяць чалавек, і прыбылі ў Ляіш, і ўбачылі народ, які жыве без ніякага страху па звычаю Сідонцаў, бясьпечны і спакойны, бо не было нікога, хто нападаў бы на зямлю іхнюю. І Сідонцы былі ад іх далёка, і ня мелі яны ніякіх адносінаў з Асурам.</verse>
				<verse number="8">І вярнуліся яны да братоў сваіх у Цору і Эштаол, а тыя спыталіся ў іх: «Што вы скажаце?»</verse>
				<verse number="9">Яны адказалі: «Устаньце і пойдзем супраць іх. Бо мы бачылі зямлю вельмі багатую і ўраджайную. Чаго вы сядзіце? Не марудзьце, пойдзем і здабудзем яе.</verse>
				<verse number="10">Пойдзем да людзей бясьпечных у зямлю абшырную. Дасьць нам Бог месца, дзе няма ніякай нястачы ні ў чым, што ёсьць на зямлі».</verse>
				<verse number="11">І вырушылі адтуль з пакаленьня Дана з Цоры і Эштаолу, шэсьцьсот чалавек, узброеных да бою.</verse>
				<verse number="12">Яны пайшлі і расклаліся табарам у Кірыят-Ярыме ў Юдэі. І тое месца з таго часу ўзяло імя Табар Дана, і знаходзіцца яно на захад ад Кірыят-Ярыму.</verse>
				<verse number="13">Адсюль пайшлі яны на гару Эфраіма, і прыйшлі ў дом Міхі.</verse>
				<verse number="14">І пяць чалавек, якія раней пасланыя былі для выведкі зямлі Ляіш, сказалі братам сваім: «Ці ведаеце, што ў дамах гэтых ёсьць эфод і тэрафімы, рэзьбены балван і балван, выліты з мэталю? Ведаеце, што рабіць, дык рабіце».</verse>
				<verse number="15">І зьвярнулі туды, і ўвайшлі ў дом юнака левіта, у дом Міхі, і прывіталі яго словамі мірнымі.</verse>
				<verse number="16">А шэсьцьсот чалавек, якія былі ўзброеныя, стаялі перад брамай, былі гэта сыны Дана.</verse>
				<verse number="17">І тыя пяцёра, што былі раней пасланыя выведаць зямлю, узялі рэзьбеную статую, эфод, тэрафіма і літога балвана. Сьвятар жа стаяў перад брамай, і побач сталі шэсьцьсот чалавек узброеных.</verse>
				<verse number="18">І вось яны ўвайшлі ў дом Міхі, і ўзялі рэзьбеную статую, эфод, тэрафіма і літога балвана. І сказаў ім сьвятар: «Што вы робіце?»</verse>
				<verse number="19">Яны яму адказалі: «Маўчы! Палажы палец на вусны свае і хадзі з намі, каб мелі мы ў табе і бацьку, і сьвятара. Як табе лепей, быць сьвятаром у доме аднаго чалавека, ці быць сьвятаром усяго пакаленьня і ўсяго Ізраіля?»</verse>
				<verse number="20">І ўзрадаваўся сьвятар, і ўзяў эфод, тэрафімаў, а таксама рэзьбенага балвана, і пайшоў з грамадой гэтай.</verse>
				<verse number="21">І яны павярнуліся, і пайшлі далей, а перад сабой пусьцілі ісьці дзяцей, жывёлу і ўсю маёмасьць сваю.</verse>
				<verse number="22">Калі яны былі ўжо далёка ад дому Міхі, мужчыны, якія жылі ў ваколіцах каля Міхі, сабраліся і дагналі сыноў Дана,</verse>
				<verse number="23">і ззаду за імі паднялі крык. Тыя павярнуліся і сказалі да Міхі: «Што табе? Чаго крычыцё?»</verse>
				<verse number="24">Ён адказаў: «Бога майго, якога я зрабіў сабе, вы забралі, і сьвятара, і ўсё, што маю, і яшчэ кажаце: “Што табе?”»</verse>
				<verse number="25">І сказалі яму сыны Дана: «Маўчы, каб больш ня чулі мы голасу твайго за сабою, каб людзі нашыя са злосьці ня кінуліся на цябе, бо тады і ты сам, і ўвесь дом твой прападзе».</verse>
				<verse number="26">І сыны Дана пайшлі дарогаю сваёй, а Міха, бачачы, што яны мацнейшыя за яго, вярнуўся ў дом свой.</verse>
				<verse number="27">А тыя шэсьцьсот чалавек узялі тое, што зрабіў Міха, і сьвятара ягонага, і прыйшлі ў Ляіш, да народу спакойнага і бясьпечнага, і пабілі яго мячом, а горад спалілі агнём.</verse>
				<verse number="28">І ніхто ня мог ім дапамагчы, бо яны далёка жылі ад Сідону, і ня мелі ніякіх адносінаў з Асурам. Гэты горад быў у лагчыне ў Бэт-Рэхобе, і яны адбудавалі яго нанова, і жылі ў ім.</verse>
				<verse number="29">І назвалі горад гэты Дан, ад імя Дана, бацькі свайго, народжанага Ізраілем. Раней гэты горад называўся Ляіш.</verse>
				<verse number="30">Сыны Дана паставілі сабе рэзьбенага балвана, а Ёнатан, сын Гершома, сына Майсея, а таксама сыны ягоныя былі сьвятарамі ў пакаленьні Дана аж да дня перасяленьня жыхароў гэтае зямлі.</verse>
				<verse number="31">І балван, якога зрабіў Міха, заставаўся ў іх увесь час, калі дом Божы быў у Шыло.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="19">
				<verse number="1">У тыя дні не было яшчэ валадара ў Ізраілі. Быў жа нейкі лявіт, які як прыхадзень жыў на ўзбоччы гары Эфраіма. І меў ён наложніцу з Бэтлеему Юдэйскага.</verse>
				<verse number="2">Яна з ім пасварылася і вярнулася да бацькі свайго ў Бэтлеем, і заставалася ў яго чатыры месяцы.</verse>
				<verse number="3">Пайшоў за ёю муж ейны, хочучы прамовіць да сэрца ейнага і вярнуць яе да сябе. І меў ён з сабой слугу і двух аслоў. Яна прыняла яго і завяла ў дом бацькі свайго. Калі бацька яе ўбачыў яго, узрадаваўся і выйшаў яму на спатканьне.</verse>
				<verse number="4">І затрымаў яго там, і заставаўся зяць у доме цесьця тры дні, балюючы з ім па-сяброўску і выпіваючы.</verse>
				<verse number="5">У чацьвёрты дзень, калі ён устаў раніцай і меўся ісьці, цесьць сказаў яму: «Падсілкуйся хлебам, умацуйся, а потым пойдзеш у дарогу».</verse>
				<verse number="6">І зноў сядзелі яны разам абодва, елі і пілі. І бацька той жанчыны сказаў зяцю свайму: «Прашу цябе, таксама сёньня пабудзь тут, і няхай радуецца сэрца тваё».</verse>
				<verse number="7">Але ён устаў і зьбіраўся ісьці, і ўсё адно цесьць затрымаў яго ў сябе яшчэ на адну ноч.</verse>
				<verse number="8">Калі настала раніца, на пяты дзень, лявіт зьбіраўся ў дарогу, але цесьць зноў сказаў яму: «Прашу цябе, умацуй сэрца сваё». І марудзілі да канца дня, і абодва частаваліся разам.</verse>
				<verse number="9">І ўстаў той чалавек, каб разам з жонкай сваёй і слугою варочацца, але цесьць, бацька жанчыны, стаў угаворваць яго: «Падумай, дзень ужо хіліцца на вечар. Застаньцеся ў мяне сёньня. Пераначуйце тут, і няхай будзе добра на сэрцы табе, а заўтра раненька выбярэцеся ў дарогу, каб вярнуўцца ў дом свой».</verse>
				<verse number="10">Але зяць не паддаўся намовам ягоным, і адразу выбраўся ў дарогу, і прыйшоў у Евус, значыць у Ерусалім, вядучы з сабой двух аслоў наўючаных і наложніцу.</verse>
				<verse number="11">Ужо былі яны каля Евусу, і вечарэла. І сказаў слуга гаспадару свайму: «Хадзем, зьвернем у горад Евусеяў і затрымаемся там».</verse>
				<verse number="12">І адказаў яму гаспадар: «Не, ня пойдзем у горад чужынцаў, бо яны не з сыноў Ізраіля, але пройдзем аж у Гіву».</verse>
				<verse number="13">І сказаў слузе свайму: «Хадзем, дабярэмся да якой мясцовасьці ў Гіве або ў Раме, і там затрымаемся».</verse>
				<verse number="14">І мінулі яны Евус, і працягвалі пачатую дарогу. І зайшло ім сонца каля Гівы, што належыць пакаленьню Бен’яміна.</verse>
				<verse number="15">І завярнуліся яны туды, каб там пераначаваць. Але калі туды заехалі і сядзелі на плошчы горада, ніхто не хацеў прыняць іх на ноч.</verse>
				<verse number="16">У той дзень адзін стары вяртаўся вечарам з працы сваёй ў полі. Ён быў з гары Эфраіма і як прыхадзень жыў у Гіве. А ў тым горадзе людзі былі з пакаленьня Бен’яміна.</verse>
				<verse number="17">Падняўшы вочы, убачыў стары падарожнага чалавека, які сядзеў на гарадзкой плошчы, і спытаўся ў яго: «Адкуль ты і куды ідзеш?»</verse>
				<verse number="18">Той адказаў яму: «Выбраліся мы з Бэтлеему Юдэйскага і вяртаемся ў мясцовасьць сваю на ўзбоччы гары Эфраіма, адкуль былі пайшоўшы ў Бэтлеем. А цяпер вяртаемся дадому, але ніхто ня хоча прыняць нас пад дах свой.</verse>
				<verse number="19">Маем салому, папас для аслоў нашых, хлеб і віно для мяне, для служкі тваёй і для гэтага юнака, які са слугою тваім. Нічога болей не патрабуем».</verse>
				<verse number="20">І сказаў стары: «Будзь спакойны! Я дам табе ўсё, што патрэбна, толькі, калі ласка, не начуй на плошчы».</verse>
				<verse number="21">І завёў яго ў дом свой, даў мяшанку аслам, і памылі ногі свае, і елі, і пілі.</verse>
				<verse number="22">Калі яны так узьвесялілі сэрца сваё, прыйшлі мужчыны горада таго, сыны Бэліяла, акружылі дом старога, і пачалі грукаць у дзьверы, крычучы: «Выведзі нам мужчыну, які зайшоў у дом твой, мы хочам пазнаць яго».</verse>
				<verse number="23">Выйшаўшы да іх, стары казаў: «Не рабіце, браты, гэтага ліха, бо прыйшоў да мяне чалавек у госьці, не рабіце гэтае дурасьці.</verse>
				<verse number="24">Маю дачку дзяўчыну, а гэты чалавек мае наложніцу; выведу іх да вас, і вы рабіце з імі, як вам падабаецца, толькі чалавеку гэтаму не рабіце зьнявагі».</verse>
				<verse number="25">А людзі тыя і слухаць яго не хацелі. Бачачы гэта, узяў той чалавек і вывеў да іх наложніцу сваю, і яны пазналі яе, і гвалтавалі яе ўсю ноч аж да сьвітаньня.</verse>
				<verse number="26">І прыйшла жанчына тая на сьвітаньні, і ўпала ля брамы дому, дзе быў пан ейны, і там ляжала.</verse>
				<verse number="27">Раніцаю ўстаў чалавек і адчыніў браму, хочучы далей ісьці ў дарогу. І вось наложніца ягоная ляжыць перад брамаю, і рукі ейныя на парозе.</verse>
				<verse number="28">Ён сказаў ёй: «Уставай, пойдзем». Але яна нічога не адказала, і ён зразумеў, што яна нежывая. І ўзяў яе, і палажыў на асла, і вярнуўся так у дом свой.</verse>
				<verse number="29">І ўвайшоў у дом свой, і схапіў нож, і пасёк цела наложніцы сваёй на дванаццаць частак, і разаслаў у-ва ўсе межы Ізраіля.</verse>
				<verse number="30">Кожны, бачачы гэта, усклікнуў: «Ніколі гэтага не было і ня бачана нічога падобнага ў Ізраіля ад дня, у які бацькі нашыя выйшлі з Эгіпту аж па цяперашні час! Зьвярніце ўвагу на гэта і скажыце, што рабіць».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="20">
				<verse number="1">І выйшлі тады ўсе сыны Ізраіля, і як адзін чалавек сабраліся аднадумна ад Дану аж да Бээр-Шэбы разам з зямлёй Гілеад да ГОСПАДА ў Міцпу.</verse>
				<verse number="2">І сабраліся ўсе правадыры народу і ўсе пакаленьні Ізраіля на сход народу Божага, а было іх чатырыста тысячаў пешых ваяроў, здольных да бою.</verse>
				<verse number="3">І пачулі сыны Бэн’яміна, што сабраліся сыны Ізраіля ў Міцпе. І пыталіся сыны Ізраіля ў лявіта, як гэтае злачынства адбылося.</verse>
				<verse number="4">І муж замучанай жанчыны расказаў: «Прыйшоў я з наложніцай маёй у Гіву, што належыць да Бэн’яміна, каб там пераначаваць.</verse>
				<verse number="5">І вось мужчыны таго гораду ноччу акружылі дом, у якім я быў, хочучы мяне забіць, а наложніцу маю гвалтаваньнем замучылі, што яна памерла.</verse>
				<verse number="6">Дык я, пасёкшы яе на часткі, паслаў у-ва ўсе межы пасяленьня Ізраіля, бо яны ўчынілі ганебнае і агіднае ў Ізраілі.</verse>
				<verse number="7">Прысутныя тут сыны Ізраіля, вырашайце, што вы павінны зрабіць?»</verse>
				<verse number="8">І выступіў увесь народ як адзін чалавек і адказаў: «Ніхто з нас ня пойдзе ў намёт свой, і ніхто ня зойдзе ў дом свой!</verse>
				<verse number="9">Але супольна выступім супраць Гівы паводле жэрабя.</verse>
				<verse number="10">І з кожнага пакаленьня Ізраіля выбярэм дзесяць чалавек са ста, і сто — з тысячы, і тысячу — з дзесяці тысяч. Яны будуць рупіцца пра харчы для войска, якое выправіцца зрабіць з Гівай пакаленьня Бэн’яміна адпаведна брыдоты, якой яны дапусьціліся ў Ізраілі».</verse>
				<verse number="11">І зыйшоўся ўвесь Ізраіль супраць гораду таго, усе разам, як адзін чалавек, з адною думкаю, з адным рашэньнем.</verse>
				<verse number="12">І паслалі пакаленьні Ізраіля пасланцоў да ўсіх сыноў Бэн’яміна, якія мелі ім сказаць: «Як жа вы дапусьціліся такога злачынства!</verse>
				<verse number="13">Выдайце цяпер тых людзей, сыноў Бэліяла, з Гівы, каб былі яны пакараныя сьмерцю і каб зло было вынішчана з Ізраіля». Але сыны Бэн’яміна не хацелі слухаць братоў сваіх, сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="14">І сабраліся сыны Бэн’яміна з усіх гарадоў у Гіву, каб дапамагаць ім ваяваць супраць усяго народу Ізраіля.</verse>
				<verse number="15">У той дзень налічана было сыноў Бэн’яміна, што прыйшлі з іншых гарадоў і ўзброены, дваццаць шэсьць тысячаў, апрача жыхароў Гівы, з якіх было налічана семсот выбраных ваяроў.</verse>
				<verse number="16">У-ва ўсім гэтым войску было семсот чалавек адборных, якія не карысталіся правай рукой, і якія кідалі з прашчы каменем так, што воласа не міналі.</verse>
				<verse number="17">А ваяроў Ізраіля без сыноў Бэн’яміна, налічвалася чатырыста тысячаў тых, што дастаюць меч і здольныя да бою.</verse>
				<verse number="18">І паўсталі яны, і пашлі ў Бэтэль параіцца ў Бога. І спыталіся сыны Ізраіля: «Хто пойдзе з нас першым у бой супраць сыноў Бэн’яміна?» ГОСПАД ім адказаў: «Юда пойдзе першы».</verse>
				<verse number="19">На сьвітаньні вырушылі сыны Ізраіля ў дарогу і расклаліся табарам насупраць Гівы.</verse>
				<verse number="20">І ўшыкаваўшыся супраць сыноў Бэн’яміна, пачалі ваяваць супраць гораду Гіва.</verse>
				<verse number="21">Але ў той дзень сыны Бэн’яміна выйшлі з Гівы, і забілі спасярод сыноў Ізраіля дваццаць дзьве тысячы ваяроў.</verse>
				<verse number="22">І сыны Ізраіля набраліся мужнасьці, і ў тым самым месцы, дзе раней ваявалі, падрыхтаваліся да бою.</verse>
				<verse number="23">А раней пайшлі [у Бэтэль] і плакалі перад ГОСПАДАМ аж да ночы, і пыталіся ў ГОСПАДА, кажучы: «Ці маем мы далей ваяваць з сынамі Бэн’яміна, братамі нашымі, ці не?» ГОСПАД ім адказаў: «Ваюйце супраць іх».</verse>
				<verse number="24">І на другі дзень сыны Ізраіля пайшлі боем на сыноў Бэн’яміна.</verse>
				<verse number="25">І сыны Бэн’яміна выйшлі з Гівы, і гэтым разам выбілі васямнаццаць тысячаў Ізраільцянаў, якія носяць меч.</verse>
				<verse number="26">І ўсе сыны Ізраіля, і ўвесь народ пайшлі ў Бэтэль і, седзячы, плакалі перад ГОСПАДАМ, і посьцілі ў той дзень аж да вечара, і складалі ахвяры цэласпаленьня і ахвяры мірныя,</verse>
				<verse number="27">і пыталіся сыны Ізраіля ГОСПАДА. А ў той час быў там Каўчэг Запавету Божага.</verse>
				<verse number="28">І стаў тады Пінхас, сын Элеазара, сына Аарона, і пытаўся: «Ці павінны мы яшчэ ісьці ваяваць супраць сыноў Бэн’яміна, братоў нашых, ці не?» ГОСПАД ім адказаў: «Ідзіце ваяваць, бо Я заўтра аддам іх у рукі вашыя».</verse>
				<verse number="29">І сыны Ізраіля паставілі кругом Гівы засады.</verse>
				<verse number="30">На трэйці дзень пайшлі сыны Ізраіля ў бой супраць сыноў Бэн’яміна і, падобна як першы раз, ушыкаваліся насупраць Гівы.</verse>
				<verse number="31">І сыны Бэн’яміна выступілі супраць народу, і адыйшліся ад горада, і пачалі як раней забіваць ваяроў на дарогах, з якіх адна ідзе ў Бэтэль, а другая — у Гіву, і на палях, і ўжо загінула каля трыццаці ваяроў.</verse>
				<verse number="32">І казалі сыны Бэн’яміна, што, як першым разам, будуць выбіваць іх, а сыны Ізраіля казалі: «Уцякайма, каб адвесьці іх ад гораду на тыя дарогі».</verse>
				<verse number="33">І ўсе ваяры Ізраіля, устаўшы з месца свайго, ушыкаваліся ў Баал-Тамар. Засады таксама выйшлі са сховаў на раўніне Гівы.</verse>
				<verse number="34">І выйшлі супраць Гівы дзесяць тысячаў адборных ваяроў Ізраіля, і пачалася цяжкая бітва супраць сыноў Бэн’яміна, а тыя не разумелі, што чакае іх параза.</verse>
				<verse number="35">І пабіў ГОСПАД Бэн’яміна перад абліччам Ізраіля, і выбілі іх у той дзень дваццаць пяць тысячаў сто чалавек, усіх, якія здабывалі меч.</verse>
				<verse number="36">Калі сыны Бэн’яміна ўбачылі, што яны пераможаны, пачалі уцякаць. А сыны Ізраіля, бачачы гэта, далі ім прастору уцякаць, бо давяралі засадзе, якая хавалася каля Гівы.</verse>
				<verse number="37">У той час выступілі тыя, што хаваліся ў засадзе, і напалі на Гіву, і ўварваўшыся ў горад, пазабівалі вострывам мяча ўсіх, што былі ў горадзе.</verse>
				<verse number="38">А сыны Ізраіля былі дамовіўшыся з тымі, якія былі ў засадзе, што мелі з гораду выпусьціць дым як знак.</verse>
				<verse number="39">І сыны Ізраіля пачалі ўцякаць у часе бою, а сыны Бэн’яміна, забілі з сыноў Ізраіля каля трыццаці чалавек, і казалі: «Напэўна пераможам іх, як у папярэднім баі».</verse>
				<verse number="40">А з гораду стаў падымацца слуп дыму. І сыны Бэн’яміна, павярнуўшыся, убачылі, як полымя з гораду падымаецца ў неба.</verse>
				<verse number="41">І сыны Ізраіля, павярнуўшыся, сталі наступаць, а ваяры Бэн’яміна стрывожыліся, бо бачылі, што прыйшла да іх бяда.</verse>
				<verse number="42">І пачалі яны ўцякаць перад сынамі Ізраіля дарогай у бок пустыні, але войска дагнала іх. Таксама тыя, што выйшлі з гораду, клалі іх трупамі пасярод сябе.</verse>
				<verse number="43">І акружылі яны з усіх бакоў Бэн’яміна, і гналі іх без адпачынку, і забівалі іх ад Гівы на захад.</verse>
				<verse number="44">І палегла з пакаленьня Бен’яміна васямнаццаць тысячаў чалавек, усе ваяры мужныя.</verse>
				<verse number="45">З тых, якія ўцякалі ў бок пустыні да скалы Рымон, забілі на дарогах пяць тысячаў чалавек, і гналі іх да Гідому, дзе забілі каля дзьвюх тысячаў.</verse>
				<verse number="46">І ўсіх Бен’ямінцаў палегла ў той дзень дваццаць пяць тысячаў мужчынаў, што выцягваюць меч, усе ваяры мужныя.</verse>
				<verse number="47">А тыя шэсьцьсот чалавек, што засталіся, уцяклі да скалы Рымон, і заставаліся на скале Рымон чатыры месяцы.</verse>
				<verse number="48">А сыны Ізраіля вярнуліся да сыноў Бэн’яміна ў горад, і выбілі востравам мяча, пачынаючы ад мужчын да ўсяго, што знайшлі. Спалілі таксама ўсе гарады і мясцовасьці іхнія.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="21">
				<verse number="1">І ў Міцпе сыны Ізраіля злажылі прысягу: «Ніхто з нас ня выдасьць замуж дачкі сваёй за сыноў Бэн’яміна».</verse>
				<verse number="2">І пайшоў народ у Бэтэль, і перад Богам былі аж да вечара, галосячы і ў голас плачучы, і молячыся:</verse>
				<verse number="3">«Чаму, ГОСПАДЗЕ, Божа Ізраіля, сталася, што ў народзе Тваім сёньня ня стала ў Ізраіля аднаго пакаленьня?»</verse>
				<verse number="4">І назаўтра, устаўшы на сьвітаньні, паставілі ахвярнік і склалі на ім ахвяры цэласпаленьня і ахвяры мірныя.</verse>
				<verse number="5">І сказалі сыны Ізраіля: «Хто з усіх пакаленьняў Ізраіля не прыйшоў на зграмаджэньне перад ГОСПАДАМ?» Бо зьвязаліся яны ўрачыстаю прысягаю, што памрэ той, хто ня прыйдзе ў Міцпу да ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="6">І сыны Ізраіля, пранятыя жалем дзеля брата свайго Бэн’яміна, казалі: «Ня стала сёньня аднаго пакаленьня ў Ізраілі.</verse>
				<verse number="7">Што мы зробім, каб тыя, што засталіся, займелі жонкі? Бо ўсе мы прысяглі перад ГОСПАДАМ, што не дамо ім за жонкі дочак нашых».</verse>
				<verse number="8">І сказалі яны: «Якое з усіх пакаленьняў Ізраіля не прыйшло да ГОСПАДА ў Міцпу?» І вось з жыхароў Ябэш у Гілеадзе ніхто не прыйшоў на сход у табар,</verse>
				<verse number="9">і калі народ быў пералічаны, ніхто з іх ня быў знойдзены.</verse>
				<verse number="10">І грамада паслала туды дванаццаць тысячаў ваяроў, і загадала ім: «Ідзіце і выбіце жыхароў Ябэшу Гілеадзкага вострывам мяча, і жанчын, і дзяцей іхніх.</verse>
				<verse number="11">Вось што зробіце: усіх мужчынаў і жанчынаў, якія пазналі мужа, пазабівайце».</verse>
				<verse number="12">І знайшлі яны сярод жыхароў Ябэшу чатырыста дзяўчат, якія не пазналі мужа, і прывялі іх у табар у Шыло ў зямлі Ханаан.</verse>
				<verse number="13">І грамада паслала пасланцоў да сыноў Бэн’яміна, якія былі на скале Рымон, каб аб’явілі ім мір.</verse>
				<verse number="14">І вярнуліся сыны Бэн’яміна ў той час, і далі ім жонак з дачок Ябэшу Гілеадзкага, але не хапіла для іх усіх.</verse>
				<verse number="15">І народ вельмі моцна шкадаваў дзеля Бэн’яміна, што ГОСПАД не захаваў цэласьці пакаленьняў Ізраіля.</verse>
				<verse number="16">І сказалі старшыні сходу: «Што зробім з рэштаю, якія не атрымалі жонак? Бо ўсе жанчыны ў Бэн’яміна пагінулі».</verse>
				<verse number="17">І сказалі яны: «Спадчынная зямля застаецца ацалелым сынам Бэн’яміна, каб не прапала адно пакаленьне ў Ізраіля.</verse>
				<verse number="18">Дачок сваіх ня можам ім даць, бо зьвязаныя мы прысягаю: “Пракляты, хто дасьць дачку сваю за жонку Бэн’яміну!”»</verse>
				<verse number="19">І сказалі: «Кожны год бывае сьвята ГОСПАДАВА ў Шыло, які на поўнач ад Бэтэлю, а на захад ад дарогі, што ідзе з Бэтэлю ў Сыхем, і на поўдзень ад Лебоны».</verse>
				<verse number="20">І загадалі яны сынам Бэн’яміна, кажучы: «Ідзіце і схавайцеся ў вінаградніках.</verse>
				<verse number="21">Калі ўбачыце дзяўчатаў з Шыло, якія выйшлі ў карагодах таньчыць, выходзьце хутка з вінаграднікаў і хапайце іх, кожны сабе жонку, і вядзіце ў зямлю Бэн’яміна.</verse>
				<verse number="22">Калі ж бацькі іхнія або браты прыйдуць да нас жаліцца, мы скажам ім: “Пашкадуйце нас і іх, бо не здабылі мы ім жонкі на вайне, а вы таксама, калі б ім далі — саграшылі б”».</verse>
				<verse number="23">І сыны Бэн’яміна зрабілі так, як ім было загадана, і ўзялі жонак па ліку сваім, з тых, якія таньчылі. І вярнуліся яны ў спадчыну сваю, і адбудавалі гарады свае, і жылі ў іх.</verse>
				<verse number="24">І сыны Ізраіля вярнуліся адтуль кожны да пакаленьня свайго і да роду свайго, і пайшлі кожны ў спадчыну сваю.</verse>
				<verse number="25">У тыя дні не было валадара ў Ізраілі, і кожны, што яму здавалася слушным, тое і рабіў.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="8">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">І было ў дні, калі судзілі судзьдзі, і быў голад на зямлі, і пайшоў чалавек з Бэтлеему Юдэйскага жыць на палях Мааву, ён, і жонка ягоная, і два сыны ягоныя.</verse>
				<verse number="2">І [было] імя чалавека Элімэлех, а імя жонкі — Наомі, а імёны двух сыноў ягоных — Махлон і Кільён з Эфраты з Бэтлеему Юдэйскага. І прыйшлі яны на палі Мааву, і былі там.</verse>
				<verse number="3">І памёр Элімэлех, муж Наомі, і засталася яна, і два сыны ейныя.</verse>
				<verse number="4">І ўзялі яны сабе жонак Мааўлянак, імя адной — Орпа, а імя другой — Рут. І яны жылі там гадоў дзесяць.</verse>
				<verse number="5">І памерлі таксама Махлон і Кільён, і засталася жанчына без дзяцей і бяз мужа.</verse>
				<verse number="6">І ўстала яна, і нявесткі яе, і вярнуліся з палёў Мааву, бо пачула яна на палях Мааву, што ГОСПАД наведаў народ Свой і даў ім хлеб.</verse>
				<verse number="7">І выйшла яна з месца, у якім была, і дзьве нявесткі ейныя з ёй, і яны пайшлі па дарозе назад у зямлю Юды.</verse>
				<verse number="8">І сказала Наомі двум нявесткам сваім: «Ідзіце, няхай [кожная] жанчына вернецца ў дом маці сваёй. Няхай зьявіць вам ГОСПАД міласэрнасьць, як вы зьявілі памерлым сваім і мне.</verse>
				<verse number="9">Няхай дасьць вам ГОСПАД знайсьці спакой жаночы ў доме мужа свайго». І яна пацалавала іх, а яны ўзьнялі голас свой і заплакалі.</verse>
				<verse number="10">І сказалі яны ёй: «Мы вернемся з табою да народу твайго».</verse>
				<verse number="11">І сказала Наомі: «Вяртайцеся, дочкі мае. Навошта вы пойдзеце са мною? Ці ж маю я сыноў ва ўлоньні маім, каб яны сталіся мужамі для вас?</verse>
				<verse number="12">Вяртайцеся, дочкі мае, ідзіце. Бо я занадта старая, каб выйсьці замуж, нават калі б я сказала: “Ёсьць для мяне надзея”, і таксама ў гэту ноч выйшла замуж, і нарадзіла сыноў,</verse>
				<verse number="13">ці будзеце вы чакаць, пакуль яны вырастуць? Ці дзеля іх вы ня выйдзеце замуж? Не, дочкі мае. Вельмі горка мне з-за вас, бо зьвернута на мяне рука ГОСПАДА».</verse>
				<verse number="14">І яны ўзьнялі голас свой, і плакалі. І Орпа пацалавала сьвякруху сваю, а Рут засталася з ёю.</verse>
				<verse number="15">І сказала [Наомі]: «Вось, швагерка твая вярнулася да народу свайго і багоў сваіх. Вяртайся і ты за швагеркай тваёй».</verse>
				<verse number="16">І сказала Рут: «Не прымушай мяне, каб я пакінула цябе і зыйшла ад цябе. Куды ты пойдзеш, туды я пайду, дзе ты будзеш жыць, там я буду жыць. Народ твой будзе народам маім, і Бог твой будзе Богам маім.</verse>
				<verse number="17">Дзе ты памрэш, там я памру, і там буду пахаваная. Няхай гэта зробіць мне ГОСПАД і няхай яшчэ дадасьць, бо [толькі] сьмерць аддзеліць мяне ад цябе».</verse>
				<verse number="18">І ўбачыла [Наомі], што [Рут] вырашыла ісьці з ёю, і перастала адгаворваць яе.</verse>
				<verse number="19">І ішлі абедзьве разам, аж прыйшлі ў Бэтлеем. І было, калі прыйшлі ў Бэтлеем, увесь горад узрушыўся, і казалі: «Ці ж гэта Наомі?»</verse>
				<verse number="20">А яна казала ім: «Не называйце мяне Наомі, але называйце мяне Мара, бо вялікай горыччу напоўніў мяне Ўсемагутны.</verse>
				<verse number="21">Я выйшла поўная, але пустою вярнуў мяне ГОСПАД. Чаму вы называеце мяне Наомі, калі ГОСПАД выступіў супраць мяне і Ўсемагутны спаслаў няшчасьце на мяне».</verse>
				<verse number="22">І вярнулася Наомі, і Рут Мааўлянка, нявестка ейная, з ёю вярнулася з палёў Мааву, і прыйшлі яны ў Бэтлеем на пачатку жніва ячменю.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">У Наомі быў крэўны мужа ейнага, чалавек вельмі багаты, з калена Элімэлека, і імя ягонае Боаз.</verse>
				<verse number="2">І сказала Рут Мааўлянка Наомі: «Дазволь мне пайсьці на поле зьбіраць каласы за тым, ў каго ў вачах я знайду ласку». І яна сказала: «Ідзі, дачка мая».</verse>
				<verse number="3">І пайшла, і прыйшла, і зьбірала на полі за жняцамі. І здарылася, што яна патрапіла на частку поля Боаза, які быў з калена Элімэлека.</verse>
				<verse number="4">І вось, Боаз прыйшоў з Бэтлеему і сказаў жняцам: «ГОСПАД з вамі». І яны сказалі яму: «Няхай дабраславіць цябе ГОСПАД».</verse>
				<verse number="5">І сказаў Боаз хлопцу свайму, пастаўленаму над жняцамі: «Чыя гэтая дзяўчына?</verse>
				<verse number="6">І адказаў хлопец, пастаўлены над жняцамі, і сказаў: «Гэтая дзяўчына — Мааўлянка, якая вярнулася з Наомі з краіны Мааў.</verse>
				<verse number="7">І яна сказала: “Дазволь мне зьбіраць і падбіраць між снапамі за жняцамі”. І яна прыйшла, і застаецца ад раніцы аж да цяпер, а ў доме не адпачывала».</verse>
				<verse number="8">І сказаў Боаз Рут: «Паслухай мяне, дачка мая. Не хадзі зьбіраць на іншыя палі і не адыходзь адсюль, і заставайся з дзяўчатамі маімі.</verse>
				<verse number="9">Падымі вочы твае на поле, на якім жнуць, і хадзі за імі, бо я загадаў хлопцам не чапаць цябе. І калі будзеш смагнуць, падыходзь да глякоў і напіся з таго, адкуль чэрпаюць юнакі».</verse>
				<verse number="10">І яна ўпала на аблічча сваё, і пакланілася да зямлі, і сказала яму: «Чаму я знайшла ласку ў вачах тваіх, і ты заўважыў мяне, хоць я — чужынка».</verse>
				<verse number="11">І адказаў Боаз, і сказаў ёй: «Расказваючы, расказалі мне пра ўсё, што ты зрабіла для сьвякрыві тваёй пасьля сьмерці мужа твайго, і што ты пакінула бацьку твайго і маці тваю, і зямлю юнацтва твайго, і прыйшла да народу, якога ня ведала ўчора і тры дні таму.</verse>
				<verse number="12">Няхай ГОСПАД аднагародзіць табе за ўчынак твой, і няхай будзе поўная твая ўзнагарода ад ГОСПАДА, Бога Ізраіля, пад крылы Якога ты прыйшла схавацца».</verse>
				<verse number="13">А яна сказала: «Я знайшла ласку ў вачах тваіх, гаспадару мой, бо ты пацешыў мяне і гаварыў да сэрца служкі тваёй, хоць я ня роўная ніводнай са служак тваіх».</verse>
				<verse number="14">І сказаў Боаз да яе: «У час пасілку прыходзь сюды і еш хлеб, і мачай кавалак свой у воцаце». І яна села пры жняцах, і ён даў ёй пражаную пшаніцу, і яна ела, і насыцілася, і яшчэ засталося.</verse>
				<verse number="15">І яна ўстала зьбіраць, і Боаз загадаў хлопцам сваім: «Дайце ёй зьбіраць таксама між снапамі, і не саромце яе.</verse>
				<verse number="16">І нават кідайце каласы для яе, і пакідайце для яе, і яна будзе зьбіраць, і ня ганьце яе».</verse>
				<verse number="17">І зьбірала яна на тым полі аж да вечару, і памалаціла тое, што сабрала, і было таго каля эфы ячменю.</verse>
				<verse number="18">І яна ўзяла гэта, і пайшла ў горад, і сьвякруха ейная ўбачыла тое, што яна назьбірала. І яна дастала, і дала ёй тое, што засталося з пасілку.</verse>
				<verse number="19">І сказала ёй сьвякруха ейная: «Дзе ты зьбірала ў гэты дзень? І дзе ты працавала? Няхай будзе дабраслаўлёны той, хто зьвярнуў на цябе ўвагу». І яна распавяла сьвякрусе сваёй, у каго яна працавала, і сказала: «Імя чалавека, у якога я працавала сёньня, Боаз».</verse>
				<verse number="20">І сказала Наомі нявестцы сваёй: «Няхай ён будзе дабраслаўлёны ГОСПАДАМ, Які не забыўся пра міласэрнасьць Сваю для жывых і памерлых». І сказала ёй Наомі: «Гэты чалавек — блізкі сваяк наш, ён — сваяк-абаронца наш.</verse>
				<verse number="21">І сказала Рут Мааўлянка: «Ён сказаў яшчэ мне: “Заставайся з хлопцамі маімі, пакуль яны ня скончаць усяго жніва”».</verse>
				<verse number="22">І сказала Наомі Рут, нявестцы сваёй: «Добра гэта, дачка мая, што ты будзеш хадзіць з дзяўчатамі ягонымі і ня будуць табой пагарджаць на іншым полі».</verse>
				<verse number="23">І яна заставалася з дзяўчатамі Боаза, і зьбірала каласы, аж пакуль скончылася жніво ячменя і пшаніцы, і яна жыла са сьвякрухай сваёй.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">І сказала ёй Наомі, сьвякруха ейная: «Дачка мая, ці не пашукаць табе прыстанішча, каб добра было табе?</verse>
				<verse number="2">І ці ж Боаз ня ёсьць нашым крэўным, з дзяўчынамі якога ты была? Вось, ён будзе веяць на таку ячмень у гэтую ноч.</verse>
				<verse number="3">Памыйся, памажся, і апрані адзеньне тваё, і зыходзячы, зыйдзі на ток, але не паказвайся гэтаму чалавеку, пакуль ён ня скончыць есьці і піць.</verse>
				<verse number="4">І калі ён ляжа спаць, заўваж месца, дзе ён ляжа, і падыйдзі, і адкрый ногі ягоныя, і ляж там, і ён скажа табе, што табе рабіць».</verse>
				<verse number="5">І [Рут] сказала ёй: «Усё, што ты сказала мне, зраблю».</verse>
				<verse number="6">І зыйшла яна на ток, і зрабіла тое, што загадала ёй сьвякруха ейная.</verse>
				<verse number="7">І паеў Боаз, і выпіў, і стала добра сэрцу ягонаму, і пайшоў, каб легчы на канцы снапоў. І прыйшла [Рут] паціху, і адкрыла ногі ягоныя, і легла.</verse>
				<verse number="8">І была палова ночы, і схамянуўся мужчына, і павярнуўся, і вось, жанчына ляжыць ля ног ягоных.</verse>
				<verse number="9">І сказаў ён: «Хто ты?» І яна сказала: «Я — Рут, служка твая. Расьцягні плашч твой над служкай тваёй, бо ты — сваяк-абаронца мой».</verse>
				<verse number="10">І сказаў ён: «Дабраслаўлёная ты ГОСПАДАМ, дачка мая. Ты зьявіла большую міласэрнасьць цяпер, чым спачатку. Ты не пайшла шукаць маладых людзей, ці то багатых, ці то бедных.</verse>
				<verse number="11">І цяпер, дачка мая, ня бойся. Я зраблю для цябе ўсё, пра што ты сказала, бо ведаюць усе ў брамах народу майго, што ты — жанчына дабрадзейная.</verse>
				<verse number="12">І гэта праўдзіва, што я — сваяк-абаронца твой, але ёсьць яшчэ сваяк-абаронца, бліжэйшы, чым я.</verse>
				<verse number="13">Заставайся на ноч, а раніцаю, калі ён адкупіць цябе, добра, няхай адкупіць. А калі ён не захоча адкупіць цябе, я адкуплю цябе, як жывы ГОСПАД. Сьпі тут да раніцы».</verse>
				<verse number="14">І спала яна ля ног ягоных аж да раніцы. І ўстала яна раней, чым чалавек можа пазнаць бліжняга свайго. І сказаў [Боаз]: «Няхай ніхто ня ведае, што жанчына прыходзіла на ток».</verse>
				<verse number="15">І сказаў: «Дай накідку, якую маеш на сабе, і трымай яе». І яна трымала, а ён адмерыў ёй шэсьць [мераў] ячменю, і ўсклаў на яе, і яна пайшла ў горад.</verse>
				<verse number="16">І прыйшла яна да сьвякрухі сваёй, і тая сказала ёй: «Што ў цябе, дачка мая?» І яна распавяла ёй усё, што той чалавек зрабіў для яе.</verse>
				<verse number="17">І сказала: «Ён даў мне шэсьць [мераў] ячменю, бо сказаў ён мне: “Ня пойдзеш пустой да сьвякрухі сваёй”».</verse>
				<verse number="18">І сказала [Наомі]: «Будзь спакойнай, дачка мая, аж пакуль даведаешся, як пойдуць справы, бо гэты чалавек не супакоіцца, пакуль ня скончыць справы ў гэты дзень».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">І ўзьняўся Боаз да брамы, і сеў там, і вось сваяк-абаронца, пра якога казаў Боаз, ідзе. І кажа [Боаз]: «Чалавеча, падыйдзі і сядзь тут». І той падыйшоў, і сеў.</verse>
				<verse number="2">І ўзяў [Боаз] дзесяць чалавек са старшыняў гораду, і сказаў: «Сядайце тут». І яны селі.</verse>
				<verse number="3">І сказаў [Боаз] да таго сваяка-абаронцы: «Частку поля, якая [належыць] брату нашаму Элімэлеху, прадае Наомі, што вярнулася з палёў Мааву.</verse>
				<verse number="4">І я сказаў, што [належыцца] данесьці да вушэй тваіх гэтыя словы: “Набудзь [поле] перад тымі, хто сядзіць тут, і перад старшынямі народу нашага”. Калі адкупіш, адкупляй. А калі не адкупіш, скажы мне, каб я ведаў, бо ніхто ня можа адкупіць перад табою, а я — за табою». І той сказаў: «Я адкуплю».</verse>
				<verse number="5">І сказаў Боаз: «У дзень, калі набудзеш поле з рук Наомі, а таксама Рут Мааўлянкі, жонкі памерлага, набудзеш [абавязак] аднавіць імя памерлага ў спадчыне ягонай».</verse>
				<verse number="6">І сказаў той сваяк-абаронца: «Не магу адкупіць для сябе, бо я зруйную спадчыну сваю. Ты адкупі для сябе маё права адкупленьня, бо я не магу адкупіць».</verse>
				<verse number="7">А было даўней у Ізраілі адносна адкупленьня і адносна зьмены ў зацьвярджэньні кожнай справы, што чалавек здымаў сандал свой і даваў яго бліжняму свайму. І гэта было сьведчаньнем у Ізраілі.</verse>
				<verse number="8">І сказаў той сваяк-абаронца Боазу: «Набудзь [гэта] сабе». І зьняў сандал свой.</verse>
				<verse number="9">І сказаў Боаз старшыням і ўсяму народу: «Вы — сьведкі ў гэты дзень, што я набыў з рукі Наомі ўсё, што [належала] Элімэлеху, і ўсё, што [належала] Кіліёну і Махлону.</verse>
				<verse number="10">І таксама Рут Мааўлянку, жонку Махлона, я набыў сабе за жонку, каб аднавіць імя памерлага ў спадчыне ягонай, каб не загінула імя памерлага між братоў ягоных і ў брамах мейсца ягонага. Вы — сьведкі ў гэты дзень».</verse>
				<verse number="11">І ўвесь народ, які быў у брамах, і старшыні сказалі: «Мы — сьведкі. Няхай зробіць ГОСПАД, што жанчына, якая ўваходзіць у дом твой, будзе як Рахель і як Лея, якія збудавалі дом Ізраіля. Здабудзь багацьце ў Эфраце і няхай славіцца імя (тваё) ў Бэтлееме.</verse>
				<verse number="12">Няхай дом твой будзе як дом Пэрэца, якога Тамар нарадзіла Юдзе праз насеньне, якое ГОСПАД дасьць табе праз гэтую дзяўчыну».</verse>
				<verse number="13">І ўзяў Боаз Рут, і яна сталася жонкай ягонай. І ён увайшоў да яе, і ГОСПАД даў ёй зачаць, і яна нарадзіла сына.</verse>
				<verse number="14">І сказалі жанчыны Наомі: «Дабраслаўлёны ГОСПАД, Які не пакінуў цябе без сваяка-абаронцы ў гэты дзень, і няхай гучыць імя ягонае ў Ізраілі.</verse>
				<verse number="15">І будзе ён пацяшэньнем для душы і забесьпячэньнем старасьці тваёй. Бо нявестка твая, якая любіць цябе, нарадзіла яго, тая, што лепшая для цябе за сем сыноў».</verse>
				<verse number="16">І ўзяла Наомі дзіцятка, і палажыла на ўлоньне сваё, і была для яго нянькаю.</verse>
				<verse number="17">І назвалі суседкі імя ягонае, кажучы: «Нарадзіўся сын у Наомі». І назвалі імя ягонае Абэд. Ён — бацька Есэя, бацькі Давіда.</verse>
				<verse number="18">І вось радавод Пэрэца: Пэрэц нарадзіў Хецрона.</verse>
				<verse number="19">А Хецрон нарадзіў Рама, а Рам нарадзіў Амінадава.</verse>
				<verse number="20">А Амінадаў нарадзіў Нахшона, а Нахшон нарадзіў Сальму.</verse>
				<verse number="21">А Сальма нарадзіў Боаза, а Боаз нарадзіў Абэда.</verse>
				<verse number="22">А Абэд нарадзіў Есэя, а Есэй нарадзіў Давіда.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="9">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Быў адзін чалавек у Раматаіме, Цуфіт з гары Эфраіма, імем Элькана, сын Ерахама, сына Элігу, сына Таку, сына Цуфа, Эфрацянін.</verse>
				<verse number="2">Ён меў дзьве жонкі: імя адной Ганна, а імя другой Пэніна. У Пэніны былі сыны, а ў Ганны дзяцей не было.</verse>
				<verse number="3">Штогод той чалавек хадзіў з гораду свайго ў Шыло, каб пакланіцца і скласьці ахвяру ГОСПАДУ Магуцьцяў. Былі там два сыны Гэлія: Хофні і Пінхас, сьвятары ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="4">Калі Элькана складаў ахвяру, у той дзень даваў жонцы сваёй Пэніне і ўсім сынам і дочкам ейным па частцы складанай ахвяры,</verse>
				<verse number="5">а Ганьне даваў падвойную частку, бо Ганну ён любіў. Але ГОСПАД не даваў ёй нарадзіць.</verse>
				<verse number="6">Суперніца ейная дакучала ёй, і дрэнчыла яе, бо ГОСПАД замкнуў улоньне ейнае.</verse>
				<verse number="7">Так цягнулася шмат гадоў; колькі разоў ішла яна ў сьвятыню ГОСПАДА, тая засмучала яе. Ганна дзеля таго плакала і ня ела.</verse>
				<verse number="8">І сказаў ёй Элькана, муж ейны: «Чаму ты плачаш і чаму не ясі? Чаму сумуе сэрца тваё? Ці ж я табе не мілейшы, чым дзесяць сыноў?»</verse>
				<verse number="9">Калі ў Шыло скончылі есьці і піць, Ганна ўстала. А сьвятар Гэлій сядзеў на крэсьле перад брамай сьвятыні ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="10">І Ганна, сумная душою, малілася да ГОСПАДА, горка плачучы.</verse>
				<verse number="11">І шлюбавала яна, кажучы: «ГОСПАД Магуцьцяў, калі Ты спагадна глянеш на прыніжэньне служкі Тваёй, і прыгадаеш мяне і не забудзешся пра служку Тваю, і дасі мне дзіця мужчынскага роду, я аддам яго ГОСПАДУ на ўсе дні жыцьця ягонага, і лязо не кранецца галавы ягонай».</verse>
				<verse number="12">Калі яна так шчыра і доўга малілася перад ГОСПАДАМ, Гэлій прыглядаўся да вуснаў ейных.</verse>
				<verse number="13">А Ганна гаварыла ў глыбіні сэрца свайго, і толькі варушыліся вусны ейныя, але голасу не было чуваць, і Гэлій думаў, што яна п’яная,</verse>
				<verse number="14">і сказаў ёй: «Дакуль будзеш п’яная? Ацьверазіся ад віна».</verse>
				<verse number="15">Ганна адказала: «Не, гаспадару мой. Я — нешчасьлівая жанчына. Я не піла нічога такога, каб ап’янець, ані віна, ані сікеры, але я выліваю душу сваю перад ГОСПАДАМ.</verse>
				<verse number="16">Не лічы служкі тваёй за адну з дачок Бэліяла, бо я дзеля вялікага болю і смутку свайго гаварыла ўвесь час».</verse>
				<verse number="17">І Гэлій засмуціўся, і сказаў ёй: «Ідзі ў супакою, а Бог Ізраіля няхай споўніць просьбу тваю, пра што маліла Яго».</verse>
				<verse number="18">А яна сказала: «О, няхай знойдзе служанка твая ласку ў вачох тваіх». І адыйшла тая жанчына дарогаю сваёй, і ела, і аблічча ейнае не было ўжо такім, як раней.</verse>
				<verse number="19">І падняліся назаўтра рана, і пакланіліся перад ГОСПАДАМ, і пайшлі ў дарогу зваротную, і прыйшлі ў дом свой ў Раме. І Элькана спазнаў жонку сваю Ганну, і ГОСПАД прыпомніў просьбу ейную.</verse>
				<verse number="20">Ганна зачала па нейкім часе, і нарадзіла сына, і дала яму імя Самуэль, таму што ад ГОСПАДА выпрасіла яго.</verse>
				<verse number="21">Муж ейны Элькана і ўвесь дом ягоны пайшоў злажыць гадавую ахвяру ГОСПАДУ і споўніць шлюбаваньні.</verse>
				<verse number="22">Але Ганна не пайшла. Яна сказала мужу свайму: «Не пайду, пакуль хлопчык ня будзе адняты ад грудзей і падрасьце, а тады завяду яго, і ён стане перад абліччам ГОСПАДА, і застанецца там назаўсёды».</verse>
				<verse number="23">Адказаў ёй Элькана, муж ейны: «Рабі, што табе здаецца добрым. Заставайся, пакуль яго не адымеш ад грудзей. Толькі няхай ГОСПАД зьдзейсьніць словы Свае». І засталася маці дома, і карміла сына свайго, пакуль не адняла яго ад грудзей сваіх.</verse>
				<verse number="24">Калі ўжо адняла, павяла яго з сабою, і узяла таксама трохгадовага бычка, адну эфу мукі і буклак віна, і прывяла яго ў дом ГОСПАДА ў Шыло. А хлопец быў яшчэ дзіцём.</verse>
				<verse number="25">І забілі бычка, і прадставілі хлопца Гэлію.</verse>
				<verse number="26">І сказала Ганна: «Прашу, гаспадару мой, няхай жыве душа твая, гаспадару. Я — вось тая самая жанчына, якая стаяла тут перад табой і маліла ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="27">Маліла я пра гэтае дзіця, і споўніў ГОСПАД просьбу маю, што я прасіла ў Яго.</verse>
				<verse number="28">Таму вось даручаю яго ГОСПАДУ на ўсе дні; колькі будзе жыць, ён адданы на службу ГОСПАДУ». І пакланіліся там ГОСПАДУ.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">І Ганна малілася і казала: «Радуецца сэрца маё ў ГОСПАДЗЕ, узьняўся рог мой ў Богу маім. Адкрыліся вусны мае супраць ворагаў маіх, бо пацешана я збаўленьнем Тваім.</verse>
				<verse number="2">Ніхто не сьвяты так як ГОСПАД, бо няма нікога іншага, апроч Цябе. Ніхто не магутны, як Бог наш.</verse>
				<verse number="3">Перастаньце гаварыць шмат словаў фанабэрыстых. Няхай спыніцца пыхлівасьць вуснаў вашых, бо ГОСПАД ёсьць Бог усякіх ведаў, Ён ацаняе усе ўчынкі.</verse>
				<verse number="4">Лук моцных ломіцца, а кволыя набіраюцца сілы.</verse>
				<verse number="5">Тыя, што былі насычаныя, наймаюцца за хлеб, а галодныя хлеба не патрабуюць, бясплодныя родзяць сем разоў, а тая, што многа мела сыноў — завяла.</verse>
				<verse number="6">ГОСПАД дае сьмерць і жыцьцё, ўкідае ў пекла і з яго выцягвае.</verse>
				<verse number="7">ГОСПАД робіць бедным і багатым, паніжае і ўзвышае.</verse>
				<verse number="8">Ён выцягвае беднага з балота, і са сьмецьця падымае ўбогага, каб пасадзіць яго з князямі і каб атрымаў ён у спадчыну пасад славы. Бо ГОСПАДАВЫ асновы зямлі, на іх Ён паставіў сусьвет.</verse>
				<verse number="9">Захоўвае Ён крокі сьвятых Сваіх, а бязбожнікі уў цемры счазаюць, бо чалавек дужы ня сілаю сваёю.</verse>
				<verse number="10">ГОСПАД зьнішчае супраціўнікаў Сваіх, грыміць на іх у нябёсах. ГОСПАД будзе судзіць увесь сьвет, і дасьць уладу валадару Свайму, і ўзвысіць рог памазанца Свайго».</verse>
				<verse number="11">І вярнуўся Элькана ў Раму, у дом свой. А хлопчык застаўся служыць ГОСПАДУ пад наглядам Гэлія, сьвятара.</verse>
				<verse number="12">Сыны ж Гэлія, як сыны Бэліяла, не зважалі на ГОСПАДА,</verse>
				<verse number="13">ані на абавязак сьвятарскі адносна народу, але калі хто складаў крывавую ахвяру, то прыходзіў слуга сьвятара з трызубым відэльцам ў руцэ і, калі варылася мяса,</verse>
				<verse number="14">запускаў яго у кацёл, або ў гаршчок, або ў патэльню, або ў міску, і ўсё, што выдабыў відэльцам, забіраў сабе сьвятар. Так паступалі з усімі Ізраільцянамі, што прыходзілі ў Шыло.</verse>
				<verse number="15">І нават яшчэ ня быў спалены тлушч, а ўжо прыходзіў слуга сьвятара і казаў таму, хто складаў ахвяру: «Дай мне мяса, а я сьпяку яго сьвятару, бо ён ня прыйме ад цябе варанага мяса, але толькі сырое».</verse>
				<verse number="16">І казаў яму той, што складаў ахвяру: «Прынамсі, спалі тлушч, а тады возьмеш сабе, што душа твая зажадае». Слуга адказваў яму: «Ніякім чынам. Давай цяпер; а калі не, забяру сілай».</verse>
				<verse number="17">І грэх тых юнакоў быў вельмі вялікі перад ГОСПАДам, бо зьневажалі яны ахвяры ГОСПАДАВЫ.</verse>
				<verse number="18">А Самуэль служыў перад абліччам ГОСПАДА як паслугач, апрануты ў ільняны эфод.</verse>
				<verse number="19">Маці ягоная шыла яму малую шату, якую прыносіла яму штогод, калі прыходзіла з мужам скласьці ахвяру гадавую.</verse>
				<verse number="20">І дабраславіў Гэлій Элькану і жонку ягоную, кажучы: «Няхай дасьць табе ГОСПАД нашчадкаў з гэтай жонкі ў замену за ўпрошанага, якога ты аддаў ГОСПАДУ». І яны варочаліся ў дом свой.</verse>
				<verse number="21">І паспагадаў ГОСПАД Ганьне, і яна зачала, і нарадзіла трох сыноў і дзьве дачкі. А юнак Самуэль рос пры ГОСПАДЗЕ.</verse>
				<verse number="22">Гэлій быў ужо надта стары. І чуў ён усё, што рабілі сыны ягоныя адносна ўсіх Ізраільцянаў, як яны спалі з жанчынамі, якія зьбіраліся пры ўваходзе ў Намёт Спатканьня.</verse>
				<verse number="23">І сказаў ён ім: «Чаму дапускаецеся вы такіх ліхіх учынкаў, бо я чую пра страшныя справы ад усяго народу?</verse>
				<verse number="24">Перастаньце, сыны мае. Ня добрая гэта слава, пра якую я чую, разбэшчваеце вы народ перад ГОСПАДАМ.</verse>
				<verse number="25">Калі саграшыць чалавек супраць чалавека, судзьдзёю яму можа быць Бог; але калі супраць ГОСПАДА саграшыць чалавек, то хто заступіцца за яго?» Але яны ня слухалі перасьцярогі бацькі свайго, бо ГОСПАД вырашыў аддаць іх на сьмерць.</verse>
				<verse number="26">Юнак жа Самуэль рос, і штораз болей падабаўся як ГОСПАДУ, так і людзям.</verse>
				<verse number="27">І прыйшоў да Гэлія чалавек Божы, і сказаў яму: «Вось гэта кажа ГОСПАД: “Ці ж Я не аб’явіўся дому бацькі твайго, калі былі яны ў Эгіпце ў доме фараона?</verse>
				<verse number="28">Спаміж ўсіх пакаленьняў Ізраіля Я выбраў іх Сабе на сьвятароў, каб прыходзілі да ахвярніку Майго складаць ахвяры каджэньня і насіць перад абліччам Маім эфод. Я даў для дому бацькі твайго ўсе ахвяры сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="29">Чаму вы топчаце нагамі ахвяры Мае крывавыя і ахвяры хлебныя, якія Я ўстанавіў, каб былі складаныя ў сьвятыні. Ты больш шануеш сыноў сваіх, чым Мяне, каб яны сыцелі на найлепшых частках з усіх дароў Ізраіля, народу Майго”.</verse>
				<verse number="30">Дзеля таго кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Я з моцай казаў дому бацькі твайго, што будуць яны служыць перад абліччам Маім у вякі. Але цяпер, кажа ГОСПАД, гэтак ня будзе ў Мяне. Цяпер так будзе: хто будзе славіць Мяне, і Я таго праслаўлю; а хто зьневажае Мяне, той будзе ў ганьбе.</verse>
				<verse number="31">Вось, прыходзяць дні, у якія Я адсяку рамяно тваё і рамяно дому бацькі твайго, каб не было старога ў доме тваім.</verse>
				<verse number="32">Ты будзеш бачыць бедства сьвятыні Маёй, пры тым, што ГОСПАД дабраслаўляе Ізраіль, і ў доме тваім ня будзе старога ў-ва ўсе часы.</verse>
				<verse number="33">Аднак Я не забяру цалкам чалавека з цябе ад ахвярніку Майго, каб выцяклі вочы твае і ссохла душа твая, але загіне большая частка дому твайго, калі дажыве да дарослых гадоў.</verse>
				<verse number="34">І вось будзе табе знак, што станецца з абодвума сынамі тваімі, з Хофні і Пінхасам: абодва ў адзін дзень памруць.</verse>
				<verse number="35">А Я пастаўлю Сабе сьвятара вернага, які паводле сэрца Майго і паводле душы Маёй будзе рабіць. І пастаўлю яму дом цьвёрды, і ён будзе хадзіць перад памазанцам Маім усе дні.</verse>
				<verse number="36">І будзе, што той, хто яшчэ застанецца ў доме тваім, прыйдзе ды ўпакорыцца перад ім дзеля срэбнай манеэты або дзеля кавалка хлеба, і будзе казаць: "Дай мне хоць які абавязак сьвятарскі, каб мог я зьесьці лусту хлеба"”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">Юнак Самуэль служыў ГОСПАДУ пад наглядамі Гэлія. І слова ГОСПАДА было рэдкім у тых днях, і відзежаў не было.</verse>
				<verse number="2">І сталася, што аднаго дня Гэлій спаў на месцы сваім, а вочы ягоныя слабелі і ня мог бачыць.</verse>
				<verse number="3">А лямпа Божая не была яшче згасшы. Самуэль жа спаў у сьвятыні ГОСПАДА, дзе быў Каўчэг Запавету.</verse>
				<verse number="4">І паклікаў ГОСПАД Самуэля: «Самуэль, Самуэль». Ён у адказ сказаў: «Вось я».</verse>
				<verse number="5">І падбег да Гэлія, і сказаў: «Вось я, бо ты клікаў мяне». Ён сказаў: «Ня клікаў я цябе. Вяртайся і сьпi». І ён пайшоў, і лёг спаць.</verse>
				<verse number="6">Затым ГОСПАД зноў паклікаў: «Самуэль, Самуэль». Самуэль устаў і пабег да Гэлія другі раз, і сказаў: «Вось я, бо клікаў ты мяне». Ён адказаў: «Я ня клікаў цябе, сын мой. Вяртайся і кладзіся спаць».</verse>
				<verse number="7">Бо Самуэль не пазнаў яшчэ ГОСПАДА і не было яшчэ яму аб’яўлена слова ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="8">Але ГОСПАД зноў паклікаў Самуэля трэйці раз. Ён падняўся і пабег да Гэлія, і сказаў: «Вось я, бо ты клікаў мяне». І зразумеў Гэлій, што ГОСПАД кліча юнака.</verse>
				<verse number="9">І ён сказаў Самуэлю: «Ідзі і кладзіся спаць, а калі зноў пакліча цябе хто, скажы: “Гавары, ГОСПАДЗЕ, бо слухае слуга Твой”». І вярнуўся Самуэль, і лёг спаць на месцы сваім.</verse>
				<verse number="10">І прыйшоў ГОСПАД, і стаў, і паклікаў як раней: «Самуэль, Самуэль!» А Самуэль адказаў: «Гавары, ГОСПАДЗЕ, бо слухае слуга Твой».</verse>
				<verse number="11">І сказаў ГОСПАД Самуэлю: «Вось, Я зраблю ў Ізраілі такое, што хто пра гэта пачуе, зазьвініць яму ў абодвух вушах.</verse>
				<verse number="12">У дзень той Я споўню над Гэліем ўсё, што прадказаў адносна дому ягонага, ад пачатку і да канца.</verse>
				<verse number="13">Я прадказаў яму, што буду судзіць дом ягоны на вякі дзеля грэху, бо ён ведаў, што сыны ягоныя зьневажаюць Бога, і не караў іх.</verse>
				<verse number="14">Дзеля таго Я прысягнуў дому Гэлія, што ня будзе ачышчана правіна дому ягонага ані крывавымі ахвярамі, ані ахвярамі хлебнымі, навечна».</verse>
				<verse number="15">І ляжаў Самуэль аж да раніцы, а потым адчыніў браму дому ГОСПАДА. І баяўся Самуэль сказаць Гэлію аб гэтым відзежы.</verse>
				<verse number="16">Але Гэлій паклікаў Самуэля і сказаў: «Самуэль, сын мой». Ён адказаў: «Вось я».</verse>
				<verse number="17">І запытаўся ў яго: «Што за слова, якое было сказана табе? Прашу, не ўтойвай ад мяне. Няхай гэта зробіць табе Бог і тое дадасьць, калі будзеш хаваць ад мяне нешта з таго, што сказана было табе».</verse>
				<verse number="18">І выявіў яму Самуэль усё сказанае, і ня ўтойваў ад яго. І Гэлій сказаў: «Ён — ГОСПАД! Няхай робіць, што добрае ў вачах Ягоных».</verse>
				<verse number="19">І рос Самуэль, і ГОСПАД быў з ім; з усіх словаў ягоных ніводнае ня ўпала на зямлю.</verse>
				<verse number="20">Так даведаўся ўвесь Ізраіль, ад Дану аж да Бээр-Шэбы, што Самуэль ёсьць сапраўдным прарокам ГОСПАДАВЫМ.</verse>
				<verse number="21">І працягваў ГОСПАД аб’яўляцца ў Шыло пасьля таго, як аб’явіў Сябе Самуэлю ў Шыло ў слове ГОСПАДА.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">І было слова Самуэля да ўсяго Ізраіля. Ізраільцяне вырушылі на вайну супраць Філістынцаў і расклаліся табарам каля Эбэн-Гаэзэру, а Філістынцы расклалі табар свой у Афэку.</verse>
				<verse number="2">І выставілі Філістынцы шыхты супраць Ізраіля, і пачаўся бой. Ізраільцяне сталі адступаць перад Філістынцамі, і загінула ў тым баі на палях каля чатырох тысячаў ваяроў.</verse>
				<verse number="3">І вярнуўся народ у табар, і старшыні Ізраіля сказалі: «Чаму ўдарыў сёньня нас ГОСПАД у баі з Філістынцамі? Давайце прынясем з Шыло Каўчэг Запавету ГОСПАДА, і няхай ён будзе паміж нас, каб ратаваць нас ад рук ворагаў нашых».</verse>
				<verse number="4">І паслалі народ у Шыло, каб прынесьлі адтуль Каўчэг Запавету ГОСПАДА Магуцьцяў, Які сядзіць на херувімах. Пры Каўчэгу Запавету Божага былі два сыны Гэлія: Хофні і Пінхас.</verse>
				<verse number="5">Калі прыбыў Каўчэг Запавету ГОСПАДА ў табар, загаманіў увесь Ізраіль вялікім гоманам, аж задрыжэла зямля.</verse>
				<verse number="6">Гэты крык пачулі Філістынцы і пыталіся: «Што гэта за крык вялікі ў табары Гебраяў?» І даведаліся, што Каўчэг ГОСПАДА прыбыў у табар.</verse>
				<verse number="7">І спалохаліся Філістынцы, і казалі: «Прыбыў Бог у табар!» І сказалі яны: «Гора нам; бо не было такога ані ўчора, ані пазаўчора.</verse>
				<verse number="8">Гора нам! Хто нас ухавае ад рукі гэтаых багоў магутных? Гэта тыя самыя богі, якія ўдарылі Эгіпет усякай карай у пустыні.</verse>
				<verse number="9">Умацуйцеся і будзьце мужнымі, Філістынцы, каб не служылі вы Гебраям, як яны служылі вам. Будзьце мужнымі і ваюйце!»</verse>
				<verse number="10">І ваявалі Філістынцы, і перамаглі Ізраіля, так што кожны ўцёк у намёт свой. І параза гэтая была страшная, бо ў Ізраіля палегла трыццаць тысячаў пяхоты.</verse>
				<verse number="11">І Каўчэг Божы быў узяты, і два сыны Гэлія, Хофні і Пінхас, былі забітыя.</verse>
				<verse number="12">Адзін Бэн’ямінец уцёк з бою і дабраўся ў Шыло ў падзёртым адзеньні і з абсыпанай пылам галавою.</verse>
				<verse number="13">Калі ён прыбег, Гэлій сядзеў на крэсьле каля брамы, гледзячы на дарогу, бо ён трывожыўся дзеля Каўчэга Божага. Чалавек жа той прыйшоў і паведаміў гораду, і ўвесь горад загаласіў.</verse>
				<verse number="14">І пачуў Гэлій голас крыку, і спытаўся: «Што азначае гармідар гэты?» А той чалавек пасьпяшаўся, і прыйшоў, і паведаміў Гэлію.</verse>
				<verse number="15">Гэлій меў дзевяноста восем гадоў, і вочы ягоныя аслаблі, і ён ня мог бачыць.</verse>
				<verse number="16">Уцякач сказаў Гэлію: «Я прыйшоў з месца бою, і я — той, хто вырваўся сёньня з шыхтоў». Гэлій спытаўся: “«Што сталася, сын мой?»</verse>
				<verse number="17">І адказаў вястун: «Ізраільцяне ўцяклі перад Філістынцамі, народ атрымаў страшную паразу, і абодва сыны твае палеглі, Хофні і Пінхас, і Каўчэг Божы ўзяты».</verse>
				<verse number="18">Калі той сказаў пра Каўчэг Божы, Гэлій зваліўся з крэсла на кант брамы, зламаў сабе карак і памёр, бо ён быў стары і цяжкі. Ён судзіў Ізраіль сорак гадоў.</verse>
				<verse number="19">А нявестка ягоная, жонка Пінхаса, якая была цяжарная і мела хутка нарадзіць, калі даведалася, што Каўчэг Божы ўзяты і што сьвёкар ейны і муж загінулі, упала і нарадзіла, бо прыйшлі на яе болі радзінаў.</verse>
				<verse number="20">І калі канала, казалі ёй жанчыны, якія стаялі кругом яе: «Ня бойся! Ты ж нарадзіла сына». Але яна не адказала ім, ані зьвярнула на іх увагі.</verse>
				<verse number="21">І назвала хлопчыка Іхабод, кажучы: «Адыйшла слава ад Ізраіля» з прычыны ўзяцьця Каўчэга Божага, а таксама сьмерці сьвёкра і мужа.</verse>
				<verse number="22">І паўтарыла: «Адыйшла слава ад Ізраіля, бо ўзяты Каўчэг Божы».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">А Філістынцы ўзялі Каўчэг Божы і занесьлі яго з Эбэн-Гаэзэру ў Ашдод.</verse>
				<verse number="2">І ўзялі Філістынцы Каўчэг Божы, і занесьлі яго ў сьвятыню Дагона, і паставілі яго каля Дагона.</verse>
				<verse number="3">Калі на другі дзень Ашдодцы ўсталі рана, вось, Дагон ляжаў вобліч на зямлі перад Каўчэгам Божым. І паднялі яны Дагона, і паставілі на месца сваё.</verse>
				<verse number="4">На другі дзень, рана ўстаўшы, знайшлі, што Дагон зноў ляжыць тварам свайм на зямлі перад Каўчэгам ГОСПАДА, а галава Дагона і дзьве далоні рук ягоных адсечаныя ляжаць на парозе, і толькі тулава Дагона засталося пры ім.</verse>
				<verse number="5">Таму вось сьвятары Дагона ды ўсе, хто ўваходзіць у сьвятыню ягоную, не ступаюць на парог Дагона ў Ашдодзе па сёньняшні дзень.</verse>
				<verse number="6">І рука ГОСПАДА зацяжыла над жыхарамі Ашдоду, і напалохала іх, і пакараў Ён балячкамі як Ашдод, так і ваколіцы ягоныя.</verse>
				<verse number="7">І людзі Ашдоду, бачачы такую кару, казалі: «Няхай не застаецца Каўчэг Божы ў нас, бо зацяжыла рука Ягоная на нас і на Дагоне, богу нашым».</verse>
				<verse number="8">І праз пасланцоў сабралі яны ўсіх валадароў Філістынскіх, пытаючыся: «Што маем зрабіць з Каўчэгам Бога Ізраіля?” Усе адказалі: «Трэба Каўчэг Божы перанесьці ў Гат». І перанесьлі яны Каўчэг Бога Ізраіля.</verse>
				<verse number="9">Калі перанесьлі яго, зацяжыла рука ГОСПАДА над горадам, і страх надта вялікі, і ўдарыў ГОСПАД жыхароў гораду ад малога да вялікага; і зьявіліся на іх балячкі.</verse>
				<verse number="10">І адаслалі яны Каўчэг Божы ў Экрон. Калі прыбыў Каўчэг Божы ў Экрон, паднялі крык Экронцы, кажучы: «Вы прынесьлі да нас Каўчэг Бога Ізраіля, каб выгубіць нас і народ наш!»</verse>
				<verse number="11">І праз пасланцоў сабралі яны ўсіх валадароў Філістынскіх, і сказалі: «Адашліце Каўчэг Бога Ізраіля, няхай вяртаецца ён на месца сваё і няхай не забівае нас і народ наш». Бо апанаваў страх сьмерці ўвесь горад і надта цяжкая стала рука Божая.</verse>
				<verse number="12">Людзі, якія не паўміралі, былі пакрытыя гузамі, і лямант у горадзе падымаўся ў неба.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="6">
				<verse number="1">І быў Каўчэг ГОСПАДА ў зямлі Філістынскай сем месяцаў.</verse>
				<verse number="2">І паклікалі Філістынцы сьвятароў і варажбітоў, і спыталіся: «Што маем зрабіць з Каўчэгам ГОСПАДА? Парайце нам, як маем адаслаць яго ў месца сваё».</verse>
				<verse number="3">Яны сказалі: «Калі будзеце адасылаць Каўчэг Бога Ізраіля, не адсылайце яго пустым, але тое, што належыцца, аддайце за грэх, і тады паздаравееце. І даведаецеся, чаму не адступае рука Ягоная ад вас».</verse>
				<verse number="4">Яны спыталіся: «Чым і як маем Яму за грэх аднагародзіцца?» Яны адказалі: «Паводле ліку валадароў Філістынскіх зрабіце пяць балячак залатых і пяць мышэй залатых, бо пляга тая самая дакранулася ўсіх вас і валадароў вашых.</verse>
				<verse number="5">Зрабіце выявы гузоў і выявы мышэй, якія вынішчаюць зямлю, і аддайце хвалу Богу Ізраіля, каб адхіліў руку Сваю ад вас, ад багоў вашых ды ад зямлі вашай.</verse>
				<verse number="6">Чаму вы робіце цьвёрдымі сэрцы вашыя, як зацьвярдзіў Эгіпет і фараон сэрца сваё, бо яны не дазволілі ім адыйсьці, калі ГОСПАД пакараў іх.</verse>
				<verse number="7">І цяпер падрыхтуйце новы воз і дзьве дойныя каровы, на якіх не было ярма, і запражыце каровы ў вазы, а цяляты іхнія адвядзіце дамоў.</verse>
				<verse number="8">І вазьміце Каўчэг ГОСПАДА, і пастаўце яго на воз, а выявы залатыя, якія маеце аддаць Яму за грэх, палажыце ў скрынку збоку яго. І так пусьціце яго ў дарогу.</verse>
				<verse number="9">І глядзіце, калі ён накіруецца дарогай да межаў сваіх да Бэт-Шэмэшу, дык ведайце, што гэта Ён навёў на вас гэтае вялікае няшчасьце; а калі не, то будзем ведаць, што не рука Ягоная нас дакранула, але гэта было выпадкова».</verse>
				<verse number="10">І зрабілі людзі такім чынам. І ўзялі дзьве дойныя каровы, і запрэглі іх у воз, а цяляты іхнія затрымалі ў хляве.</verse>
				<verse number="11">І паставілі Каўчэг ГОСПАДА на воз, а таксама скрынку з залатымі мышамі і выявамі гузоў.</verse>
				<verse number="12">І каровы пайшлі простаю дарогаю ў напрамку Бэт-Шэмэшу, і ідучы тою самаю дарогаю, не зыходзілі ані на права, ані на лева. А валадары Філістынскія ішлі за імі аж да межаў Бэт-Шэмэшу.</verse>
				<verse number="13">А ў Бэт-Шэмэшы на раўніне жалі пшаніцу. І падняўшы вочы, убачылі [жняцы] Каўчэг, і надта ўсьцешыліся, убачыўшы яго.</verse>
				<verse number="14">А воз узьехаў на поле Егошуа з Бэт-Шэмэшу і затрымаўся там, а тамака ляжаў камень вялікі. І яны пасеклі воз на дровы, а каровы склалі ГОСПАДУ ў ахвяру цэласпаленьня.</verse>
				<verse number="15">І лявіты зьнялі Каўчэг Божы і скрынку, якая ляжала побач яго, у якой знаходзіліся выявы залатыя, і палажылі іх на вялікім камяні. І склалі ў той дзень людзі Бэт-Шэмэшу ГОСПАДУ ахвяры цэласпаленьня і ахвяры крывавыя.</verse>
				<verse number="16">І пяць валадароў Філістынскіх бачылі гэта, і вярнуліся ў Экрон у той самы дзень.</verse>
				<verse number="17">Вось гузы залатыя, складзеныя Філістынцамі ГОСПАДУ за грэх: адзін — за Ашдод, адзін — за Газу, адзін — за Ашкелён, адзін — за Гат і адзін — за Экрон.</verse>
				<verse number="18">А залатыя мышы былі паводле лічбы гарадоў Філістынскіх пяці валадароў іхніх, ад умацаванага гораду да пасяленьня, якое без муроў. Камень жа той вялікі, на якім паставілі Каўчэг ГОСПАДА на поле Егошуа з Бэт-Шэмэшу, ёсьць сьведкам гэтаму аж па сёньняшні дзень.</verse>
				<verse number="19">І ўдарыў ГОСПАД людзей Бэт-Шэмэшу, якія заглядалі ў Каўчэг ГОСПАДА, і выбіў з народу пяцьдзесят тысячаў і семдзясят чалавек. Дзеля таго народ быў у жалобе, бо ГОСПАД ударыў народ так страшнай карай.</verse>
				<verse number="20">І сказалі людзі Бэт-Шэмэшу: «Хто можа стаць перад ГОСПАДАМ, гэтым Сьвятым Богам? Да каго Ён пяройдзе ад нас?»</verse>
				<verse number="21">І паслалі яны пасланцоў да жыхароў Кірыят-Ярыму, кажучы: «Вярнулі Філістынцы Каўчэг ГОСПАДА. Прыходзьце і забярыце яго да сябе».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="7">
				<verse number="1">І прыйшлі жыхары Кірыят-Ярыму, і забралі Каўчэг ГОСПАДА, і прынесьлі яго на ўзгорак у дом Абінадава, і Элеазара, сына ягонага, пасьвяцілі, каб сьцярог Каўчэг ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="2">З таго дня, як застаўся Каўчэг ГОСПАДА ў Кірыят-Ярыме, прайшло шмат часу, гадоў дваццаць. І ўвесь дом Ізраіля затужыў за ГОСПАДАМ.</verse>
				<verse number="3">І сказаў Самуэль усяму дому Ізраіля: «Калі хочаце навярнуцца ўсім сэрцам да ГОСПАДА, то выкіньце спасярод сябе ўсіх багоў чужых і Астарту, і прыхіліце сэрцы свае да ГОСПАДА, і служыце Яму аднаму, і Ён выратуе вас з рук Філістынцаў».</verse>
				<verse number="4">І павыкідалі сыны Ізраіля Баалаў і Астарту, і служылі адному толькі ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="5">І сказаў Самуэль: «Зьбярыце ўсіх Ізраільцянаў у Міцпе, і я памалюся за вас да ГОСПАДА».</verse>
				<verse number="6">І сабраліся ў Міцпе, і чэрпалі ваду, і вылівалі перад ГОСПАДАМ, і посьцілі ў той дзень, і казалі там: «Саграшылі мы перад ГОСПАДАМ». І судзіў Самуэль сыноў Ізраіля ў Міцпе.</verse>
				<verse number="7">І пачулі Філістынцы пра тое, што сыны Ізраіля сабраліся ў Міцпе, і валадары Філістынцаў пайшлі супраць Ізраільцянаў. І калі даведаліся пра гэта сыны Ізраіля, то напалохаліся Філістынцаў,</verse>
				<verse number="8">і прасілі Самуэля: «Не пераставай за нас клікаць да ГОСПАДА, Бога нашага, каб Ён выратаваў нас з рук Філістынцаў».</verse>
				<verse number="9">І ўзяў Самуэль адно ягнятка-сасунка, і склаў ўсяго яго ГОСПАДУ ў ахвяру цэласпаленьня. І клікаў Самуэль ГОСПАДА за Ізраільцянаў, і выслухаў яго ГОСПАД.</verse>
				<verse number="10">Калі Самуэль складаў ахвяру цэласпаленьня, Філістынцы пайшлі ў бой супраць Ізраіля. У той дзень загрымеў ГОСПАД грымотам страшным над Філістынцамі і напалохаў іх, і былі яны пабітыя Ізраільцамі.</verse>
				<verse number="11">І выйшлі ваяры Ізраіля з Міцпы, і перасьледавалі Філістынцаў, і забівалі іх аж да Бэт-Кару.</verse>
				<verse number="12">І ўзяў Самуэль адзін камень, і палажыў яго паміж Міцпою і Шэнам, і назваў тое месца Эбэн-Гаэзэр, і сказаў: «Аж дасюль дапамог нам ГОСПАД».</verse>
				<verse number="13">Так упакораны былі Філістынцы, і больш не хадзілі яны ў межы Ізраіля. І была рука ГОСПАДА на Філістынцах у-ва ўсе дні Самуэля.</verse>
				<verse number="14">І вярнуліся да Ізраіля гарады, забраныя Філістынцамі ад Экрону аж да Гату. Ізраільцяне забралі землі свае з рук Філістынцаў, і запанаваў мір між Ізраілем і Амарэйцамі.</verse>
				<verse number="15">І судзіў Самуэль Ізраіля ў-ва ўсе дні жыцьця свайго.</verse>
				<verse number="16">Штогод падарожнічаў ён у Бэтэль, Гілгал і Міцпу ды судзіў Ізраіля ў-ва ўсіх гэтых месцах.</verse>
				<verse number="17">Пасьля вяртаўся ў Раму, бо там быў дом ягоны, і там таксама судзіў Ізраіля. І ён пабудаваў там ахвярнік ГОСПАДУ.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="8">
				<verse number="1">Калі Самуэль пастарэў, ён паставіў судзьдзямі Ізраіля сыноў сваіх.</verse>
				<verse number="2">Першародны сын ягоны называўся Ёэль, а імя другога было Абія. Судзілі яны Ізраіля ў Бээр-Шэбе.</verse>
				<verse number="3">Але сыны ягоныя не хадзілі шляхамі ягонымі, але паддаліся хцівасьці, і бралі хабары, і фальшавалі суд.</verse>
				<verse number="4">І сабраліся ўсе старшыні Ізраіля, і пайшлі да Самуэля ў Раму.</verse>
				<verse number="5">І сказалі яму: «Ты ўжо пастарэў, а сыны твае зыйшлі са шляху твайго. Дык пастаў нам цяпер валадара, каб ён судзіў нас, як маюць гэта ўсе народы».</verse>
				<verse number="6">Не спадабалася гэтае слова Самуэлю, што яны казалі: «Дай нам валадара, каб ён судзіў нас». І маліўся Самуэль да ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="7">І сказаў ГОСПАД Самуэлю: «Паслухай голас народу ў-ва ўсім, што просяць цябе, бо не ад цябе адварочваюцца яны, але ад Мяне, каб Я не валадарыў над імі.</verse>
				<verse number="8">Як хадзілі яны з таго дня, як Я вывеў іх з Эгіпту, і аж да сёньняшняга дня, пакідаючы Мяне і служачы багам чужым, таксама робяць і табе.</verse>
				<verse number="9">Дык цяпер выслухай просьбу іхнюю, толькі папярэдзь іх і патлумач ім закон валадара, які мае над імі валадарыць».</verse>
				<verse number="10">І Самуэль пераказаў народу ўсе словы ГОСПАДА, бо народ дамагаўся ад яго валадара.</verse>
				<verse number="11">Ён сказаў: «Такое права валадара, які будзе валадарыць над вамі: ён возьме сыноў вашых і пасадзіць у калясьніцы свае, і зробіць коньнікаў, якія будуць бегчы перад калясьніцай ягонай.</verse>
				<verse number="12">І паставіць іх тысячнікамі, і пяцідзясятнікамі, і аратымі зямель сваіх, і жняцамі ніваў сваіх, кавалямі зброі і калясьніцаў сваіх.</verse>
				<verse number="13">Дачок вашых зробіць варыцелькамі пахнідлаў, кухаркамі і пекаркамі.</verse>
				<verse number="14">І забярэ ён ад вас найлепшыя землі вашыя, вінаграднікі і сады аліўкавыя, і падорыць іх слугам сваім.</verse>
				<verse number="15">Нівы вашыя і вінаграднікі абцяжыць дзесяцінай, і аддасьць яе эўнухам сваім і слугам сваім.</verse>
				<verse number="16">Возьме таксама слугаў вашых і нявольніцаў, найлепшых валоў вашых і аслоў, і выкарыстае іх дзеля працы сваёй.</verse>
				<verse number="17">І абложыць ён дзесяцінай статак ваш, і будзеце вы ў яго слугамі.</verse>
				<verse number="18">І будзеце наракаць у той дзень на валадара вашага, якога выбралі сабе, але ГОСПАД ня выслухае вас у той дзень».</verse>
				<verse number="19">Але народ не хацеў і слухаць Самуэля, і казалі яны: «Ніякім чынам! Няхай валадар будзе над намі,</verse>
				<verse number="20">і будзем мы жыць, як жывуць іншыя народы. Валадар наш будзе судзіць нас, і будзе ачольваць нас, і будзе ён ваяваць за нас».</verse>
				<verse number="21">Самуэль выслухаў усё, што народ гаварыў, і словы іх пераказаў ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="22">І сказаў ГОСПАД Самуэлю: «Выслухай просьбу іх і пастаў над імі валадара». І сказаў Самуэль людзям Ізраіля: «Варочайцеся кожны ў горад свой».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="9">
				<verse number="1">Быў адзін мужны ваяр з роду Бэн’яміна, на імя Кіш, сын Абіэля, сына Цэрора, сына Бэхарата, сына Афіяха, сына Бэн’яміна.</verse>
				<verse number="2">І быў у яго сын імем Саўл, малады і прыгожы, і не было спаміж сыноў Ізраіля лепшага за яго. Ён быў на галаву вышэй ад усяго народу.</verse>
				<verse number="3">Вось жа прапалі ў Кіша, бацькі Саўла, асьліцы. І сказаў Кіш Саўлу, сыну свайму: «Вазьмі з сабой аднаго са слугаў, устань і ідзі, пашукай асьліцы».</verse>
				<verse number="4">І прайшоў ён гару Эфраіма, і зямлю Шаліша, і не знайшоў. І прайшлі яны зямлю Шаалім, і не было іх, пасьля зямлю Бэн’яміна, і ўсё адно не знайшлі.</verse>
				<verse number="5">Так вандруючы, прыйшлі яны ў зямлю Цуф, і сказаў Саўл слузе свайму, які быў разам з ім: «Хадзем, вернемся, каб бацька мой, пакінуўшы асьліц, ня стаў хвалявацца пра нас».</verse>
				<verse number="6">Слуга сказаў яму: «У гэтым вось горадзе жыве чалавек Божы, чалавек шанаваны. Усё, што ён кажа, спаўняецца. Дык давай зойдзем туды, можа, ён пакажа нам дарогу ў справе нашай, дзеля якой мы пайшлі».</verse>
				<verse number="7">І сказаў Саўл слузе свайму: «Так, зойдзем. Але што падаруем мы таму чалавеку? Хлеб скончыўся ў торбах нашых, а падарунка ня маем, які маглі б прынесьці чалавеку Божаму. Што ж мы маем?»</verse>
				<verse number="8">А слуга зноў сказаў Саўлу: «Вось, знайшоў я ў руцэ маёй чвэрць сыкля срэбра, дык дамо гэта чалавеку Божаму, а ён нам дапаможа ў справе нашай».</verse>
				<verse number="9">Калісьці ў Ізраілі кожны, хто ішоў параіцца ў Бога, так казаў: «Хадземце да відушчага»; бо хто сёньня называецца прарокам, калісьці называўся відушчым.</verse>
				<verse number="10">І сказаў Саўл слузе свайму: «Добра сказаў ты, давай пойдзем». І пайшлі яны ў горад, у якім жыў чалавек Божы.</verse>
				<verse number="11">Калі яны падыйшлі да гораду, напаткалі дзяўчат, якія выходзілі чэрпаць воду, і спыталіся ў іх: «Ці тут жыве відушчы?»</verse>
				<verse number="12">Яны адказалі ім: «Тутака, вось перад табой. Пасьпяшайся цяпер, бо сёньня прыйшоў ён у горад, бо сёньня народ складае ахвяру на ўзгорку.</verse>
				<verse number="13">Калі ўвойдзеце ў горад, сустрэнеце яго там, перш чым пойдзе частавацца на ўзгорак, бо народ ня есьць, пакуль ён ня прыйдзе. Бо ён дабраслаўляе ахвяру, і тады толькі ядуць запрошаныя. Дык ідзіце, зараз яго сустрэнеце».</verse>
				<verse number="14">І падняліся яны ў горад. Калі толькі ўвайшлі яны ў горад, вось, Самуэль ідзе насустрач ім, каб падняцца на ўзгорак.</verse>
				<verse number="15">А ГОСПАД аб’явіў Самуэлю на дзень раней, перад прыбыцьцём Саўла, кажучы:</verse>
				<verse number="16">«Заўтра ў гэтую самую пару пашлю да цябе чалавека з зямлі Бэн’яміна. Ты памажаш яго на валадара народу Майго Ізраіля. Ён вызваліць народ Мой з рук Філістынцаў, бо Я ўзглянуў на народ Мой, бо лямант ягоны дайшоў да Мяне».</verse>
				<verse number="17">Калі Самуэль глянуў на Саўла, ГОСПАД сказаў яму: «Гэта той чалавек, пра якога Я казаў табе. Ён будзе валадаром над народам Маім».</verse>
				<verse number="18">Тым часам Саўл падыйшоў да Самуэля ў браме і сказаў: «Пакажы мне, прашу, дзе ёсьць дом відушчага?»</verse>
				<verse number="19">Самуэль адказаў Саўлу: «Я — відушчы, зайдзі да мяне на ўзгорак, і падсілкуемся сёньня разам. Адпушчу цябе раніцаю і скажу табе ўсё, што трывожыць сэрца тваё.</verse>
				<verse number="20">А што датычыць асьліцаў, якія прапалі тры дні таму, не клапаціся, бо ўжо знайшліся. Бо каму будзе належаць усё, што найлепшае ў Ізраілі? Ці ж не табе ды ўсяму дому бацькі твайго?»</verse>
				<verse number="21">Адказаў Саўл яму: «Ці ж я не Бэн’ямінец, з найменшага пакаленьня Ізраільскага? І род мой ці не найменшы з усіх родаў пакаленьня Бэн’яміна? Чаму тады ты гаворыш мне гэтак?»</verse>
				<verse number="22">І ўзяў Самуэль Саўла і слугу ягонага, і ўвёў іх у пакой, і даў ім першае месца між запрошанымі, якіх было каля трыццаці чалавек.</verse>
				<verse number="23">І сказаў кухару: «Падай тую частку, якую я даў табе пра якую казаў табе: “Адкладзі яе ў сябе”».</verse>
				<verse number="24">Кухар узяў сьцягно і тое, што было пры ім, і палажыў перад Саўлам. І сказаў Самуэль: «Вось тое, што пакінутае, пакладзі перад сабой і еш, бо гэта з прадбачнасьці захавана для цябе, калі вырашыў я склікаць людзей». У той дзень разам елі Саўл з Самуэлем.</verse>
				<verse number="25">І зыйшлі яны з узгорку ў горад. І ён размаўляў з Саўлам на даху.</verse>
				<verse number="26">Калі раніцай яны ўсталі і ўжо разьвіднела, паклікаў Самуэль Саўла на дах і сказаў: «Уставай, я цябе правяду». І ўстаў Саўл, і выйшлі яны абодва, ён і Самуэль.</verse>
				<verse number="27">Калі падыходзілі яны да канца гораду, Самуэль сказаў Саўлу: «Скажы слузе, каб пайшоў перад намі». І калі ён пайшоў, сказаў: «Ты зараз спыніся, я скажу табе, што аб’явіў мне ГОСПАД».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="10">
				<verse number="1">І ўзяў Самуэль пасудзіну з алеем, і выліў на галаву ягоную, пацалаваў яго і сказаў: «Вось жа памазаў цябе ГОСПАД на валадара для народу Свайго Ізраіля. Вось, ты будзеш кіраваць народам ГОСПАДА, і вызваліш яго з рук ворагаў ягоных, якія акружаюць яго. А гэта табе знак, што памазаў цябе Бог на валадара спадчыны Сваёй.</verse>
				<verse number="2">Калі пойдзеш сёньня ад мяне, сустрэнеш двух чалавек каля магілы Рахелі, недалёка ад мяжы Бэн’яміна. Яны скажуць табе: “Знайшліся асьліцы, якія ты пайшоў шукаць. А бацька твой, забыўшыся пра асьліцы, хвалюецца за вас, кажучы: "Што сталася з сынам маім?"”</verse>
				<verse number="3">Калі пойдзеш адтуль далей і прыйдзеш да дубровы Табор, сустрэнуць цябе тры мужчыны, што ідуць у Бэтэль да Бога: адзін будзе несьці трох казьлянят, другі будзе несьці тры круглыя хлябы, а трэці будзе несьці буклак віна.</verse>
				<verse number="4">Прывітаюць яны цябе і дадуць табе два боханы хлеба, і ты возьмеш іх з рук іхніх.</verse>
				<verse number="5">І прыйдзеш на ўзгорак Божы, дзе знаходзяцца Філістынцы. Калі ўвойдзеш там у горад, сустрэнеш грамаду прарокаў, якія зыходзяць з узгорку, а перад імі арфы, тымпаны, бубны і гусьлі, а самі яны будуць прарочыць.</verse>
				<verse number="6">І ахопіць цябе Дух ГОСПАДА, і ты будзеш прарочыць разам з імі, і станеш чалавекам іхнім.</verse>
				<verse number="7">Калі вось зьдзейсьняцца ўсе гэтыя знакі, зрабі, што зможа рука твая, бо ГОСПАД будзе з табою.</verse>
				<verse number="8">І пойдзеш ты перада мной у Гільгал, а я пазьней прыйду да цябе, каб скласьці ахвяры цэласпаленьня і ахвяры мірныя. Чакай мяне сем дзён, аж пакуль я прыйду да цябе, каб навучыць цябе, што маеш рабіць».</verse>
				<verse number="9">І як толькі Саўл павярнуўся, каб адыйсьці ад Самуэля, Бог зьмяніў сэрца ягонае на іншае, і ў гэты ж дзень зьдзейсьніліся ўсе тыя знакі.</verse>
				<verse number="10">І прыйшлі яны адтуль у Гіву, і вось грамада прарокаў выйшла насустрач яму. І зыйшоў на яго Дух Божы, і ён стаў прарочыць між іх.</verse>
				<verse number="11">І калі ўсе, якія яго ведалі перад гэтым, убачылі, што ён прарочыць разам з прарокамі, пыталіся адзін аднаго: «Што гэта сталася з сынам Кіша? Няўжо і Саўл між прарокаў?»</verse>
				<verse number="12">Адазваўся чалавек тамтэйшы: «Хто бацька іхні?» Дзеля таго зьявілася прымаўка: «Няўжо і Саўл між прарокаў?»</verse>
				<verse number="13">І перастаў ён прарочыць, і пайшоў на ўзгорак.</verse>
				<verse number="14">І спытаўся дзядзька Саўла ў яго і ў слугі ягонага: «Куды вы хадзілі?» Ён адказаў: «Шукаць асьліцаў. А калі іх не знайшлі, пайшлі мы да Самуэля».</verse>
				<verse number="15">І сказаў дзядзька Саўла: «Скажы мне, што сказаў табе Самуэль?»</verse>
				<verse number="16">І адказаў Саўл дзядзьку свайму: «Ён паведаміў нам, што знайшліся асьліцы». А адносна размовы пра валадараньне, што гаварыў яму Самуэль, не сказаў яму.</verse>
				<verse number="17">І вось склікаў Самуэль народ да ГОСПАДА ў Міцпу,</verse>
				<verse number="18">і так сказаў сынам Ізраіля: «Вось што кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Я вывеў Ізраіля з Эгіпту, Я выратаваў вас з рук Эгіпцянаў, і з рук усіх валадарстваў, якія зьдзекаваліся над вамі.</verse>
				<verse number="19">А вы сёньня адкінулі Бога вашага, Які ратаваў вас ад ўсякіх бедаў і трывогаў вашых, і сказалі: "Ня трэба, але пастаў над намі валадара!"” Дык вось цяпер станьце перад ГОСПАДАМ па пакаленьнях вашых і па родах вашых».</verse>
				<verse number="20">І загадаў Самуэль падыходзіць усім пакаленьням Ізраіля, і выпала жэрабя на пакаленьне Бэн’яміна.</verse>
				<verse number="21">І загадаў Самуэль падыходзіць пакаленьню Бэн’яміна па родах сваіх, і жэрабя выпала на род Матры, і так дайшло да Саўла, сына Кіша. І шукалі яго, але не маглі знайсьці.</verse>
				<verse number="22">І спыталіся ў ГОСПАДА: «Ці гэты чалавек прыйшоў сюды?» ГОСПАД адказаў: «Ён хаваецца ў табары».</verse>
				<verse number="23">І пабеглі за ім, і прывялі яго адтуль. І стаў ён пасярод народу, і перавышаў ён увесь народ на галаву.</verse>
				<verse number="24">І сказаў Самуэль усяму народу: «Ці бачыце ясна, каго выбраў ГОСПАД? Бо няма яму роўнага ў-ва ўсім народзе». І ўвесь народ загаманіў: «Няхай жыве валадар!»</verse>
				<verse number="25">І абвясьціў Самуэль народу закон валадарскі, і запісаў гэта ў кнігу, і паклаў яе перад ГОСПАДАМ. Пасьля адпусьціў Самуэль усіх людзей дадому.</verse>
				<verse number="26">Таксама Саўл пайшоў у дом свой у Гіве. Праводзілі яго мужныя ваяры, сэрцаў якіх дакрануўся Бог.</verse>
				<verse number="27">А сыны Бэліяла казалі: «Ці зможа ён нас выратаваць?» І пагардзілі ім, і не прынесьлі яму падарункаў, але ён не зьвяртаў на гэта ўвагі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="11">
				<verse number="1">І вырушыў Нахаш Аманіт, і пачаў ваяваць супраць гораду Ябэш у Гілеадзе. І сказалі Нахашу ўсе жыхары Ябэшу: «Заключы з намі запавет, і мы будзем служыць табе».</verse>
				<verse number="2">Нахаш Аманіт адказаў ім: «Я заключу з вамі запавет з гэтаю ўмовай, што кожнаму з вас вылуплю правае вока і выстаўлю вас на пасьмешышча перад абліччам усяго Ізраіля»</verse>
				<verse number="3">І адказалі яму старшыні Ябэшу: «Дай нам сем дзён, каб мы маглі разаслаць пасланьнікаў у-ва ўсе межы Ізраіля. І калі ніхто не дапаможа нам, мы выйдзем да цябе».</verse>
				<verse number="4">І прыйшлі пасланцы ў Гіву, горад Саўла, і сказалі гэта перад усім народам. І залямантаваў увесь народ, і заплакаў.</verse>
				<verse number="5">А Саўл у той час прыгнаў валы з поля і сказаў: «Што здарылася, што народ плача?» І расказалі яму словы людзей з Ябэшу.</verse>
				<verse number="6">І зыйшоў на Саўла Дух ГОСПАДА, калі пачуў ён гэтыя весткі, і ахапіў яго гнеў страшэзны.</verse>
				<verse number="7">І ўзяў ён пару валоў, пасек іх на часткі і паслаў праз рукі пасланьнікаў у-ва ўсе межы Ізраіля, кажучы: «Хто ня выйдзе і ня пойдзе за Сўлам і Самуэлем, так станецца з яго валамі». І ахапіў страх ГОСПАДАЎ народ, і выйшлі яны ўсе, як адзін чалавек.</verse>
				<verse number="8">І ён палічыў іх у Бэзэку, і было трыста тысячаў сыноў Ізраіля, а ваяроў Юды было трыццаць тысячаў.</verse>
				<verse number="9">І сказалі яны пасланцам, якія былі прыйшоўшы: «Так скажыце жыхарам Ябэшу ў Гілеадзе: “Заўтра, калі сонца прыгрэе, прыйдзем вас ратаваць”». І вярнуліся пасланцы, і расказалі гэта жыхарам Ябэшу, а тыя вельмі ўсьцешыліся.</verse>
				<verse number="10">І сказалі яны Нахашу: «Раніцай мы выйдзем да вас, і вы, як захочаце, так зробіце з намі».</verse>
				<verse number="11">Назаўтра Саўл падзяліў народ на тры дружыны, і яны на сьвітаньні ўварваліся ў сярэдзіну табару і забівалі Аманітаў аж да дзённай сьпякоты, а тыя, што засталіся, расьсеяліся так, што не засталося з іх двух разам.</verse>
				<verse number="12">І сказаў народ Самуэлю: «Хто гэта казаў: “Ці можа Саўл валадарыць над намі?”? Аддайце нам гэтых людзей, а мы заб’ем іх».</verse>
				<verse number="13">Але Cаўл сказаў: «Ніхто ня будзе забіты ў гэты дзень, бо сёньня ГОСПАД уратаваў Ізраіля».</verse>
				<verse number="14">А Самуэль сказаў народу: «Хадземце, пойдзем у Гільгал, і там адновім уладу валадара».</verse>
				<verse number="15">І рушылі ўсе ў Гільгал, і паставілі валадаром Саўла перад ГОСПАДАМ у Гільгале, і там склалі ахвяры мірныя перад ГОСПАДАМ. І цешыўся там вельмі Саўл і ўсе жыхары Ізраіля.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="12">
				<verse number="1">І прамовіў Самуэль да ўсяго Ізраіля: «Выслухаў я ўсё, што вы мне гаварылі, і паставіў над вамі валадара.</verse>
				<verse number="2">Цяпер узначальвае вас гэты валадар. А я ўжо пастарэў і пасівеў, і сыны мае застаюцца з вамі. І хадзіў я з вамі ад юнацтва майго аж па гэты дзень.</verse>
				<verse number="3">Вось я стаю перад вамі. Абвінавачвайце мяне перад ГОСПАДАМ і перад памазанцам Ягоным, можа, узяў я ў каго вала або асла, можа, каго пакрыўдзіў або каго прыгнятаў, а можа, ад каго ўзяў хабар, каб заплюшчыць вочы на справу ягоную? Калі так, аднагараджуся вам».</verse>
				<verse number="4">Усе адказалі: «Не прыгнятаў ты нас, і ня крыўдзіў, і ніякага хабару ня ўзяў з нічыёй рукі».</verse>
				<verse number="5">І ён сказаў ім: «Няхай ГОСПАД будзе сьведкам супраць вас, і памазанец Ягоны ў гэты дзень няхай будзе сьведкам, што ня знойдзена ў руцэ маёй нічога такога». Яны сказалі: «Ён — сьведка».</verse>
				<verse number="6">І сказаў Самуэль народу: «Сведка — ГОСПАД, Які паставіў Майсея і Аарона і вывеў бацькоў нашых з зямлі Эгіпецкай.</verse>
				<verse number="7">Цяпер вось падыйдзіце, а я буду судзіцца з вамі перад ГОСПАДАМ у справе дабрадзействаў ГОСПАДА, якімі Ён абдарыў вас і бацькоў вашых:</verse>
				<verse number="8">Калі перабраўся Якуб у Эгіпет і калі прыціскалі іх Эгіпцяне, прызывалі бацькі вашыя ГОСПАДА, і ГОСПАД паслаў Майсея і Аарона, і яны вывелі бацькоў вашых з Эгіпту і пасялілі іх у гэтым месцы.</verse>
				<verse number="9">Але яны забыліся пра ГОСПАДА, Бога свайго, і аддаў Ён іх у рукі Сісэры, начальніка войска Хацора, у рукі Філістынцаў, і ў рукі валадара Мааву, і яны ваявалі супраць іх.</verse>
				<verse number="10">І клікалі яны ГОСПАДА, і казалі: “Саграшылі мы, бо пакінулі ГОСПАДА, і служылі Баалам і Астарце. Дык цяпер выратуй нас з рук ворагаў нашых, і мы будзем служыць Табе”.</verse>
				<verse number="11">І паслаў ГОСПАД Еруббаала, Барака, Ефтая і Самуэля, і вызваліў вас з рук ворагаў вашых наўкола, так што жылі вы спакойна.</verse>
				<verse number="12">Калі спасьцераглі вы, што Нахаш, валадар сыноў Амона, прыйшоў на вас, тады сказалі вы мне: “Не, але пастаў валадара над намі!” Але ж ГОСПАД, Бог ваш, — Валадар ваш.</verse>
				<verse number="13">І вы маеце цяпер валадара свайго, якога вы выбралі і дамагаліся, і ГОСПАД даў вам валадара.</verse>
				<verse number="14">Калі вы будзеце баяцца ГОСПАДА, і будзеце служыць Яму, і будзеце слухаць голас Ягоны, і не пагардзіце словам ГОСПАДА, дык будзеце вы і валадар, які валадарыць над вамі, хадзіць за ГОСПАДАМ, Богам вашым.</verse>
				<verse number="15">А калі ня будзеце слухаць голас ГОСПАДА і пагардзіце словам ГОСПАДА, тады рука ГОСПАДА будзе супраць вас, як была супраць бацькоў вашых.</verse>
				<verse number="16">І цяпер станьце і пабачце гэтую вялікую рэч, якую учыніць ГОСПАД перад абліччам вашым.</verse>
				<verse number="17">Ці ж ня сёньня жніво пшаніцы? Я паклічу ГОСПАДА, і Ён дасьць грымоты і дождж, і вы даведаецеся і пабачыце, якога дапусьціліся вы зла перад ГОСПАДАМ, дамагаючыся сабе валадара».</verse>
				<verse number="18">І клікаў Самуэль ГОСПАДА, і даў ГОСПАД грымоты і дождж у той дзень. І спужаўся ўвесь народ ГОСПАДА і Самуэля.</verse>
				<verse number="19">І прасіў увесь народ Самуэля: «Маліся за слугаў тваіх да ГОСПАДА, Бога твайго, каб мы не паўміралі, бо далучылі мы да ўсіх грахоў сваіх яшчэ і гэтае зло, бо прасілі сабе валадара».</verse>
				<verse number="20">І сказаў Самуэль народу: «Ня бойцеся! Вы дапусьціліся гэтага зла, але не пакідайце ГОСПАДА і служыце Яму ўсім сэрцам сваім.</verse>
				<verse number="21">Не адхіляйцеся, і не хадзіце за марнасьцямі, якія не дапамогуць вам і ня выратуюць вас, бо яны — марнасьць.</verse>
				<verse number="22">Не пакіне ГОСПАД народу Свайго дзеля вялікага імя Свайго, бо захацеў ГОСПАД зрабіць вас народам Сваім.</verse>
				<verse number="23">І я не хачу грашыць перад ГОСПАДАМ, каб кінуць маліцца за вас і вучыць вас шляху добраму і справядліваму.</verse>
				<verse number="24">Толькі бойцеся ГОСПАДА і служыце Яму ў праўдзе ўсім сэрцам вашым, бо вы бачылі, якія вялікія справы Ён у вас учыніў.</verse>
				<verse number="25">А калі будзеце трываць у ліхоце, загінеце і вы і валадар ваш разам».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="13">
				<verse number="1">Сын многіх гадоў быў Саўл, калі пачаў валадарыць, і два гады валадарыў над Ізраілем.</verse>
				<verse number="2">І вось Саўл выбраў сабе тры тысячы Ізраільцянаў, і з іх дзьве тысячы былі з Саўлам у Міхмашы і на гары Бэтэль, а тысяча — з Ёнатанам у Гіве Бэн’яміна, а рэшту войска ён адпусьціў у намёты іхнія.</verse>
				<verse number="3">І вось Ёнатан пабіў дружыну Філістынцаў, якая была ў Гіве. І пачулі пра гэта Філістынцы, а Саўл абвясьціў пра гэта гукам трубы ў-ва ўсёй зямлі, гаворачы: «Няхай пачуюць Гебраі!»</verse>
				<verse number="4">І ўвесь Ізраіль пачуў вестку гэтую: «Пабіў Саўл дружыну Філістынцаў. Ізраіль стаўся ненавісным для Філістынцаў». І сабраўся народ да Саўла ў Гільгал.</verse>
				<verse number="5">Таксама Філістынцы сабраліся, каб ваяваваць супраць Ізраіля: тры тысячы калясьніцаў і тры тысячы коньнікаў, і астатняга народу мноства, як пяску на беразе мора. І расклаліся яны табарам у Міхмашы на ўсход ад Бэт-Авэну.</verse>
				<verse number="6">Калі заўважылі ваяры Ізраільскія, што яны расклаліся блізка, а народ быў вымучаны, дык пахаваліся ў пячорах, шчылінах, скалах, ямах і ярах.</verse>
				<verse number="7">А некаторыя Гебраі пераправіліся праз Ярдан у зямлю Гада і ў Гілеад. А Саўл быў яшчэ ў Гільгале, і ўвесь народ, які быў пры ім, быў надта напалоханы.</verse>
				<verse number="8">Сем дзён чакаў [Саўл] часу, вызначанага Самуэлем, аднак Самуэль не прыходзіў у Гільгал, і народ стаў адыходзіць ад яго.</verse>
				<verse number="9">І сказаў Саўл: «Прынясіце мне ахвяру цэласпаленьня і ахвяру мірную». І склаў ён ахвяру цэласпаленьня.</verse>
				<verse number="10">Заледзь скончыў складаць ахвяру цэласпаленьня, прыйшоў Самуэль. І выйшаў Саўл яму на спатканьне, каб яго прывітаць.</verse>
				<verse number="11">А Самуэль сказаў яму: «Што ты зрабіў?» Саўл адказаў: «Я бачыў, што народ адыходзіць ад мяне, і ты не прыйшоў у вызначаны час. А Філістынцы сабраліся ў Міхмашы.</verse>
				<verse number="12">І я сказаў сабе: “Філістынцы нападуць на мяне ў Гільгале, а я не здабыў ласкі ў ГОСПАДА”. І змушаны акалічнасьцямі, я склаў ахвяру цэласпаленьня».</verse>
				<verse number="13">І сказаў Самуэль Саўлу: «Неразумна ты зрабіў. Ты не паслухаў прыказаньне ГОСПАДА, Бога твайго, якое Ён даў табе. Напэўна цяпер замацаваў бы ГОСПАД валадараньне тваё над Ізраілем на вякі.</verse>
				<verse number="14">Але цяпер валадараньне тваё доўга не патрывае. ГОСПАД знайшоў сабе чалавека паводле сэрца Свайго і паставіў яго ГОСПАД правадыром народу Свайго, бо ты ня выканаў таго, што загадаў табе ГОСПАД».</verse>
				<verse number="15">І ўстаў Самуэль, і пайшоў з Гільгалу ў Гіву Бэн’яміна. А Саўл палічыў народ, што прыйшоў з ім, і налічыў каля шасьцісот чалавек.</verse>
				<verse number="16">Саўл і Ёнатан, сын ягоны, і народ, які пры ім знаходзіўся, сядзелі ў Гіве Бэн’яміна, а Філістынцы стаялі табарам ў Міхмашы.</verse>
				<verse number="17">З табару Філістынцаў выйшлі тры аддзелы для пусташэньня зямлі; адзін аддзел накіраваўся на шлях ў Офру ў зямлю Шуал,</verse>
				<verse number="18">другі аддзел накіраваўся на шлях у Бэтхарон, а трэйці пайшоў дарогаю да мяжы, што ідзе ад даліны Цэвоім да пустыні.</verse>
				<verse number="19">У-ва ўсёй зямлі Ізраільскай не было тады аніводнага каваля, бо Філістынцы баяліся, каб Гебраі не зрабілі часам мяча або дзіды.</verse>
				<verse number="20">І зыходзіліся ўсе Ізраільцяне да Філістынцаў, каб вастрыць плуг свой, сякеру, матыку або серп.</verse>
				<verse number="21">І за вастрэньне плуга і сякеры плацілі дзьве трэці сыкля, і трэйцюю частку сыкля за матыку або серп.</verse>
				<verse number="22">І сталася, што ў час вайны ніхто з людзей, якія былі з Саўлам і Ёнатанам, ня меў ані мяча, ані дзіды; мелі іх толькі Саўл і Ёнатан, сын ягоны.</verse>
				<verse number="23">І пайшла варта Філістынская да пераходу каля Міхмашу.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="14">
				<verse number="1">Аднаго дня сын Саўла Ёнатан сказаў слузе свайму: «Хадзем, падыйдзем да варты Філістынцаў, якая насупраць». А бацьку свайму не сказаў пра гэта.</verse>
				<verse number="2">Саўл тады сядзеў каля мяжы Гівы пад дрэвам гранату ў Мігроне. Пры ім быў народ у ліку шэсьцьсот чалавек.</verse>
				<verse number="3">Ахія, сын Ахітува, брата Іхавода, сына Пінхаса, сына Гэлія, сьвятара ГОСПАДА ў Шыло, насіў тады эфод. А народ ня ведаў, што Ёнатан пайшоў.</verse>
				<verse number="4">Паміж узвышшамі, якія хацеў прайсьці Ёнатан, каб дабрацца да варты Філістынцаў, на адным і другім баку былі скалы, з якіх адна называлася Бацэц, а другая Сэннэ.</verse>
				<verse number="5">Адна скала ўзьнімалася на поўначы насупраць Міхмашу, а другая — на поўдні насупраць Гівы.</verse>
				<verse number="6">Ёнатан сказаў слузе свайму зброяносцу: «Хадзем, падыйдзем да варты гэтых неабрэзаных. Можа, ГОСПАД дапаможа нам, бо ГОСПАДУ ня цяжка ратаваць праз многіх ці праз некалькіх».</verse>
				<verse number="7">Слуга сказаў яму: «Рабі ўсё, што падабаецца душы тваёй. Ідзі, куды хочаш, я з табою заўсёды».</verse>
				<verse number="8">Кажа яму Ёнатан: «Вось, мы падыйдзем да гэтых людзей і пакажамся ім.</verse>
				<verse number="9">Калі яны скажуць нам: “Стойце, пакуль мы падыйдзем да вас”, мы будзем стаяць на месцы сваім і ня будзем падыходзіць да іх.</verse>
				<verse number="10">А калі яны скажуць: “Хадзіце да нас”, мы пойдзем, бо выдаў іх ГОСПАД у рукі нашыя; гэта будзе нам знакам».</verse>
				<verse number="11">І паказаліся яны абодва варце Філістынцаў. І сказалі Філістынцы: «Глянь, Гебраі выходзяць з пячораў, у якіх былі яны схаваўшыся».</verse>
				<verse number="12">І людзі з варты зьвярнуліся да Ёнатана і слугі ягонага, кажучы: «Хадзіце да нас, скажам вам нешта». І сказаў Ёнатан слузе свайму: «Ідзі за мною, бо ГОСПАД аддаў іх у рукі Ізраіля».</verse>
				<verse number="13">І так ўзлазіў Ёнатан, чапляючыся рукамі і нагамі, а зброяносец ягоны за ім. І падалі ворагі перад Ёнатанам, а зброяносец ягоны дабіваў іх, ідучы за ім.</verse>
				<verse number="14">І была гэта першая параза, калі Ёнатан і зброяносец ягоны забілі каля дваццаці чалавек на палове палетка, які пара валоў за дзень заарэ.</verse>
				<verse number="15">І ахапіў страх табар у полі і ўвесь народ; варта і аддзелы, што ішлі, каб пустошыць, аслупянелі. І задрыжэла зямля, і ахапіў іх страх вялікі.</verse>
				<verse number="16">І вартаўнікі Саўла, якія былі ў Гіве Бэн’яміна, заўважылі, што мноства людзей кідаліся туды і сюды, уцякаючы.</verse>
				<verse number="17">І Саўл загадаў людзям, што з ім былі: «Праверце і паглядзіце, каго ў нас не хапае?» Калі праверылі, убачылі, што няма Ёнатана і зброяносца ягонага.</verse>
				<verse number="18">І сказаў Саўл Ахію: «Прынясі эфод». Бо ён насіў эфод у той дзень перад абліччам сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="19">І калі Саўл размаўляў са сьвятаром, у табары Філістынцаў замяшаньне яшчэ больш узрастала і пашыралася. І сказаў Саўл сьвятару: «Апусьці руку тваю».</verse>
				<verse number="20">І сабраліся Саул і ўсе людзі, якія былі з ім, і пайшлі на месца бою. І вось, там меч кожнага быў зьвернуты супраць бліжняга свайго, і замяшаньне было вялікае.</verse>
				<verse number="21">Таксама Гебраі, якія даўно ўжо былі з Філістынцамі і, прыйшоўшы, былі з імі ў табары, папераходзілі да Ізраільцянаў, якія былі з Саўлам і Ёнатанам.</verse>
				<verse number="22">Таксама ўсе іншыя Ізраільцяне, якія хаваліся на гары Эфраіма, чуючы, што Філістынцы ўцякаюць, далучыліся да сваіх у баі.</verse>
				<verse number="23">І збавіў ГОСПАД ў той дзень Ізраіля. А бой ішоў аж да Бэт-Авэну.</verse>
				<verse number="24">І былі Ізраільцяне надта змучаныя ў той дзень; а Саўл запрысяг народ, кажучы: «Няхай будзе пракляты той чалавек, які будзе есьці хлеб перад вечарам, пакуль яшчэ я не адпомшчу ворагам сваім!» І ніхто з усяго народу не спажываў хлеба.</verse>
				<verse number="25">І ўвесь народ увайшоў у лес, а там быў мёд на паляне.</verse>
				<verse number="26">І ўвайшоўшы ў лес, бачылі людзі мёд, але ніхто не дакрануўся яго рукой і вуснамі сваімі, бо баяліся ўсе людзі прысягі.</verse>
				<verse number="27">А Ёнатан ня чуў, як бацька ягоны зьвязаў народ прысягай. І тыкнуў ён канцом кія ў пласт мёду, і паднёс да вуснаў рукою сваёю, і вочы ягоныя заясьнелі.</verse>
				<verse number="28">І сказаў яму тады адзін з народу: «Бацька твой запрысяг народ, кажучы: “Пракляты, хто сёньня пакаштуе ежы”. Хоць народ быў вельмі змучаны».</verse>
				<verse number="29">Ёнатан адказаў: «Замучыў бацька мой зямлю! Бачыце, як заясьнелі вочы мае, калі я крыху пакаштаваў гэтага мёду,</verse>
				<verse number="30">тым больш, калі б народ падсілкаваўся сёньня са здабычы ворагаў сваіх, якую здабыў? Напэўна, большай была б параза Філістынцаў».</verse>
				<verse number="31">У той дзень, хоць народ Ізраіля быў вельмі змучаны, білі яны Філістынцаў ад Міхмашу аж да Аялону.</verse>
				<verse number="32">І кінуўся народ на здабычу, і набраў авечак, валоў і цялят, і рэзалі іх на зямлі, і елі разам з крывёю.</verse>
				<verse number="33">І паведамілі пра гэта Саўлу: «Народ грашыць перад ГОСПАДАМ, ядучы [мяса] з крывёю» Ён адказаў: «Дапусьціліся вы ліхоты. Прыкаціце да мяне вялікі камень».</verse>
				<verse number="34">І сказаў Саўл: «Разыйдзіцеся між людзей і скажыце ім: “Няхай прывядзе да мяне кожны вала свайго або барана і заб’е яго на гэтым камяні, і будзе есьці, і ня будзе грашыць ГОСПАДУ, ядучы разам з крывёю”». І ўвесь народ прыводзіў, што меў у руцэ сваёй у тую ноч, і забівалі там.</verse>
				<verse number="35">І збудаваў Саўл ахвярнік ГОСПАДУ. Гэта быў першы ахвярнік, які ён пабудаваў ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="36">І сказаў Саўл: «Нападзем на Філістынцаў ноччу, і пакуль разаднее, зьнішчым іх, і не пакінем з іх аніводнага чалавека». Народ яму адказаў: «Усё, што добрым здаецца ў вачах тваіх, рабі». А сьвятар сказаў: «Прыступім тут да Бога».</verse>
				<verse number="37">І пытаўся Саўл ў Бога: «Ці ісьці ў пагоню за Філістынцамі? Ці Ты аддасі іх у рукі Ізраіля?» І не адказаў яму [Бог] у той дзень.</verse>
				<verse number="38">І сказаў Саўл: «Зьбярыцеся сюды, начальнікі народу, і даведайцеся, хто дапусьціўся грэху.</verse>
				<verse number="39">На жыцьцё ГОСПАДА, Збаўцы Ізраіля, хоць бы праз Ёнатана, сына майго, сталася гэта, няхай будзе пакараны сьмерцю». На гэта ніхто з усяго народу не запярэчыў яму.</verse>
				<verse number="40">І сказаў ён усяму Ізраілю: «Вы станьце на адзін бок, а я з Ёнатанам — на другі». Адказаў народ Саўлу: «Што добрым здаецца табе, рабі».</verse>
				<verse number="41">І спытаўся Саўл ў ГОСПАДА: «Божа Ізраіля, дай сьведчаньне». І выяўлены былі жэрабям Ёнатан і Саўл, а народ — свабодны.</verse>
				<verse number="42">Тады Саўл загадаў: «Кідайце жэрабя паміж мною і сынам маім Ёнатанам». І жэрабя выпала на Ёнатана.</verse>
				<verse number="43">І сказаў Саўл Ёнатану: «Скажы мне, што ты зрабіў?» Ёнатан адказаў: «Я пакаштаваў канцом кія, які трымаў у руцэ, крыху мёду, і за гэта я мушу памерці».</verse>
				<verse number="44">Саўл адказаў: «Няхай гэта зробіць мне Бог, і тое дадась, ты павінен памерці, Ёнатане».</verse>
				<verse number="45">А народ зьвярнуўся да Саўла: «Ці ж мусіць памерці Ёнатан, які даў такую вялікую перамогу Ізраілю? Гэта несправядліва! На ГОСПАДА, не спадзе на зямлю і волас з галавы ягонай, бо ён сёньня ён дзейнічаў з Богам». Так народ абараніў Ёнатана ад сьмерці.</verse>
				<verse number="46">І ня гнаўся Саўл за Філістынцамі, і вярнуліся яны ў сядзібы свае.</verse>
				<verse number="47">Вось жа Саўл, умацаваўшы сваё валадараньне над Ізраілем, ваяваў наўкола з усімі ворагамі сваімі: з Маавам, з сынамі Амона, з Эдомам, з валадаром Цобы і Філістынцамі. І куды толькі ён паварочваўся, усюды перамагаў.</verse>
				<verse number="48">І дзейнічаў мужна, і пабіў Амалека, і выратаваў Ізраіля з рук тых, што нішчылі яго.</verse>
				<verse number="49">Саўл меў сыноў: Ёнатана, Ішві і Мальхішуа. А вось імёны дзьвюх дочак ягоных: імя старэйшай — Мэраб, а імя малодшай — Міхаль.</verse>
				<verse number="50">А імя жонкі Саўла — Ахіноам, яна была дачкою Ахімааца. Імя ж начальніка войска ягонага — Абнэр; ён быў сынам Нэра, дзядзькі Саўла.</verse>
				<verse number="51">Кіш быў бацькам Саўла, а Нэр быў бацькам Абнэра, і былі яны сынамі Абіэля.</verse>
				<verse number="52">І ў-ва ўсе дні Саўла ішла зацятая вайна з Філістынцамі. І калі бачыў Саўл якога-колечы мужнага чалавека, здольнага да бою, забіраў яго да сябе.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="15">
				<verse number="1">Аднойчы сказаў Самуэль Саўлу: «ГОСПАД паслаў мяне памазаць цябе валадаром для народу Ягонага, Ізраіля. І цяпер паслухай голас ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="2">Вось што кажа ГОСПАД Магуцьцяў: «Узважыў Я, што зрабіў Амалек Ізраілю, як перашкаджаў яму ў дарозе, калі ён вандраваў з Эгіпту.</verse>
				<verse number="3">І цяпер ідзі, і пабі Амалека, і палажы клятву на ўсё, што ён мае. Не шкадуй яго, але забівай ад мужчыны аж да жанчыны, ад малога аж да немаўляці, таксама валоў і авечак, вярблюдаў і аслоў».</verse>
				<verse number="4">І склікаў Саўл народ, і палічыў яго ў Тэлеме, дзьвесьце тысячаў пяхоты і дзесяць тысячаў ваяроў Юды.</verse>
				<verse number="5">І пайшоў ён да гораду Амалека, і зрабіў засаду ў лагчыне рэчкі.</verse>
				<verse number="6">І паведаміў ён Кенэйцам: «Адыйдзіцеся, аддзяліцеся і выйдзіце спаміж Амалека, каб часам разам з імі я не загубіў і вас. Бо вы зьявілі міласэрнасьць усім сынам Ізраіля, калі ішлі яны з Эгіпту». І выйшлі Кенэйцы спаміж Амалека.</verse>
				<verse number="7">І пабіў Саўл Амалека ад Хавілі аж да Шуру, што перад Эгіптам.</verse>
				<verse number="8">І захапіў ён Агага, валадара Амалекскага, жывога, а ўвесь народ пабіў вострывам мяча, палажыўшы клятву.</verse>
				<verse number="9">І пашкадавалі Саўл і народ Агага і статкі найлепшых авечак і валоў, і адкормленай жывёлы, бараноў і ўсяго адборнага, і не хацелі нішчыць іх. І пазабівалі яны ўсё, што марным было і хворым, на яго палажылі клятву.</verse>
				<verse number="10">І ГОСПАД прамовіў да Самуэля, кажучы:</verse>
				<verse number="11">«Шкадую, што Я паставіў Саўла валадаром, бо адступіўся ён ад Мяне і не выконвае словы Мае». І засмуціўся Самуэль, і ўсю ноч маліўся да ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="12">Калі ўстаў Самуэль раніцай, каб наведаць Саўла, паведамілі Самуэлю, што Саўл пайшоў у Кармэль, і там паставіў сабе памятку [перамогі], і, варочаючыся адтуль, зыйшоў у Гільгал.</verse>
				<verse number="13">Калі Самуэль прыбыў да Саўла, сказаў яму Саўл: «Няхай дабраславіць цябе ГОСПАД. Я выканаў слова ГОСПАДА».</verse>
				<verse number="14">Спытаўся ў яго Самуэль: «Што гэта за бэканьне авечак я чую, і што гэта за валы рыкаюць?»</verse>
				<verse number="15">І Саўл сказаў: «Гэта мы прывялі іх ад Амалека. Бо пашкадаваў народ лепшых авечак і жывёлаў, каб пасьля скласьці іх у ахвяру ГОСПАДУ, Богу твайму, а астатніх мы зьнішчылі».</verse>
				<verse number="16">І сказаў Самуэль Саўлу: «Досыць! Я табе скажу, што мне сказаў ГОСПАД у гэтую ноч». Сказаў яму Саўл: «Гавары!»</verse>
				<verse number="17">І сказаў Самуэль: «Ці не малым ты быў у вачах сваіх, а стаўся ты галавой пакаленьняў Ізраіля. Памазаў цябе ГОСПАД на валадара для Ізраіля,</verse>
				<verse number="18">і выслаў цябе ГОСПАД у дарогу, і сказаў: “Ідзі, і палажы клятву на Амалека, і ваюй з ім аж да поўнага вынішчэньня яго”.</verse>
				<verse number="19">Дык чаму ты не паслухаў голас ГОСПАДА, чаму кінуўся на здабычу і дапусьціўся зла перад абліччам ГОСПАДА?»</verse>
				<verse number="20">І сказаў Саўл Самуэлю: «Я паслухаў голас ГОСПАДА, і хадзіў дарогаю, якой паслаў мяне ГОСПАД. І я прывёў Агага, валадара Амалекскага, і Амалека вынішчыў.</verse>
				<verse number="21">А народ узяў са здабычы авечак і валыоў, як пяршыны іхнія, каб скласьці іх у ахвяру цэласпаленьня ГОСПАДУ, Богу твайму, у Гільгале».</verse>
				<verse number="22">І сказаў яму Самуэль: «Ці ж ГОСПАД хоча цэласпаленьняў і ахвяраў крывавых больш, чым паслухмянасьці голасу ГОСПАДА? Лепш паслухмянасьць, чым ахвяры крывавыя, і пакорнасьць лепш, чым ахвяра з тлушчу бараноў.</verse>
				<verse number="23">Бо непакорнасьць — такі самы грэх, як варажба, а сваволя — як пакланеньне ідалам. За тое, што ты пагардзіў словам ГОСПАДА, Ён адкінуў цябе, каб ты ня быў валадаром».</verse>
				<verse number="24">І сказаў Саўл Самуэлю: «Саграшыў я, бо парушыў прыказаньне ГОСПАДА і словы твае з баязьні перад народам і слухаючы голасу іхняга.</verse>
				<verse number="25">Ты ж цяпер здымі з мяне грэх мой і вярніся са мной, каб я пакланіўся ГОСПАДУ».</verse>
				<verse number="26">Але Самуэль адказаў Саўлу: «Не вярнуся з табой, бо ты пагардзіў словам ГОСПАДА, і ГОСПАД адкінуў цябе, каб ты ня быў валадаром для Ізраіля».</verse>
				<verse number="27">І павярнуўся Самуэль, каб ісьці, але Саўл схапіў за крысо плашча ягонага, і разьдзёр яго.</verse>
				<verse number="28">І сказаў яму Самуэль: «Аддзярэ ГОСПАД валадарства Ізраіля ад цябе сёньня і перадасьць яго бліжняму твайму, лепшаму за цябе.</verse>
				<verse number="29">Хвала Ізраіля ня хлусіць і ня каецца, бо гэта не чалавек, каб каяўся».</verse>
				<verse number="30">Саўл адказаў: «Саграшыў я. Але ўшануй мяне перад старшынямі народу майго і перад Ізраілем. Вярніся са мной, каб пакланіўся я ГОСПАДУ, Богу твайму».</verse>
				<verse number="31">І вярнуўся Самуэль, і пайшоў з Саўлам, і Саўл пакланіўся ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="32">І сказаў Самуэль: «Прывядзіце да мяне Агага, валадара Амалекскага». І падыйшоў да яго Агаг, дрыжучы, і сказаў: «Сапраўды, адступіла ад мяне горыч сьмерці».</verse>
				<verse number="33">А Самуэль сказаў: «Як меч твой пазбавіў матак дзяцей іхніх, так між жанчынамі матка твая застанецца таксама без дзяцей». І загадаў Самуэль забіць Агага перад ГОСПАДАМ у Гільгале.</verse>
				<verse number="34">І накіраваўся Самуэль у Раму, а Саўл вярнуўся ў сядзібу сваю ў Гіве Саўлавай.</verse>
				<verse number="35">Ад гэтага часу Самуэль не бачыўся з Саўлам аж да дня сьмерці сваёй. І сумаваў Самуэль дзеля Саўла, бо ГОСПАД шкадаваў, што паставіў Саўла валадаром над Ізраілем.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="16">
				<verse number="1">І сказаў ГОСПАД Самуэлю: «Дакуль ты будзеш сумаваць дзеля Саула, якога Я адкiнуў, каб ён ня быў валадаром над Iзраілем. Напоўнi рог свой алеем i iдзi. Я пасылаю цябе да Есэя з Бэтлеему, бо памiж сыноў ягоных Я ўбачыў Сабе валадара».</verse>
				<verse number="2">І сказаў Самуэль: «Як жа я пайду? Пачуе пра гэта Саўл і заб’е мяне». Сказаў яму ГОСПАД: «Возьмеш з сабою ялаўку i скажаш: “Прыходжу скласьцi ахвяру ГОСПАДУ”.</verse>
				<verse number="3">І запросiш Есэя на ахвяру, а Я табе падкажу, што маеш рабiць, i каго маеш памазаць пакажу табе».</verse>
				<verse number="4">І зрабiў Самуэль так, як ГОСПАД загадаў яму. І прыйшоў ён у Бэтлеем. Сустрэлi яго перапалоханыя старшыні гораду, i спыталiся: «Цi мiрны прыход твой?».</verse>
				<verse number="5">Ен сказаў: «Мiрны. Я прыйшоў, каб скласьцi ахвяру ГОСПАДУ. Асьвяцiцеся i хадзiце са мною скласьці ахвяру». I асьвяцiў Есэя i сыноў ягоных, i паклiкаў iх на ахвяру.</verse>
				<verse number="6">Калi прыйшлi яны, убачыў Самуэль Элiява i сказаў: «Без сумнiву, перад ГОСПАДАМ памазанец Ягоны!».</verse>
				<verse number="7">Але ГОСПАД сказаў Самуэлю: «Не глядзi на твар ягоны, анi на высокi рост ягоны, бо Я яго ня выбраў. Бо Я вырашаю ня так, як чалавек, бо чалавек бачыць вонкавае, а ГОСПАД бачыць сэрца».</verse>
				<verse number="8">І паклiкаў Есэй Абiнадава, i прывёў яго да Самуэля, але ён сказаў: «Ня гэтага выбраў ГОСПАД».</verse>
				<verse number="9">І прывёў Есэй Шамму, але i яму сказаў Самуэль: «І гэтага ня выбраў ГОСПАД».</verse>
				<verse number="10">Так прыводзiў Есэй сем сыноў сваiх да Самуэля, але Самуэль казаў Есэю: «Ня выбраў ГОСПАД анікога з іх».</verse>
				<verse number="11">І спытаў Самуэль у Есэя: «Цi гэта ўсе сыны твае?» Ён адказаў: «Застаўся яшчэ адзiн, найменшы, ён пасьвіць авечкі». І сказаў яму Самуэль: «Адпусьцi яго i прывядзi сюды. Не пачнем банкету, пакуль ён ня прыйдзе».</verse>
				<verse number="12">І паслаў ён па яго, i прывёў яго, а быў ён руды, меў прыгожы твар i зграбную постаць. І сказаў ГОСПАД [Самуэлю]: «Устань, памаж яго, бо гэта той».</verse>
				<verse number="13">І ўзяў Самуэль рог з алеем, i памазаў яго ў прысутнасьцi братоў ягоных. Ад таго дня зыйшоў на Давіда Дух ГОСПАДАЎ. А Самуэль падняўся i вярнуўся ў Раму.</verse>
				<verse number="14">І пакiнуў Дух ГОСПАДАЎ Саўла, а авалодаў iм дух лiхi ад ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="15">І сказалi яму слугi Саўлавы: «Мучыць цябе лiхi дух ад Бога.</verse>
				<verse number="16">Гаспадару наш, дай загад, і слугi твае, якія пры табе, адшукаюць чалавека, які грае на гусьлях, каб ён, калi будзе цябе мучыць дух лiхi, спасланы ГОСПАДАМ, граў табе рукою сваёю i супакойваў цябе».</verse>
				<verse number="17">І сказаў Саўл слугам сваiм: «Добра, знайдзiце кагосьцi, хто грае добра на гусьлях, і прывядзiце яго да мяне».</verse>
				<verse number="18">I вось адзiн са слугаў сказаў: «Я бачыў сына Есэя з Бэтлеему, які ўмее граць на гусьлях, ён — чалавек мужны і дужы, моцны ў слове, i таксама прыгожы, і ГОСПАД ёсьць з iм».</verse>
				<verse number="19">І паслаў Саул пасланцоў да Есэя, кажучы: «Прышлi да мяне Давiда, сына твайго, якi пасьвіць статак».</verse>
				<verse number="20">І ўзяў Есэй асла, [наладаванага] хлебам, буклак з вiном i адно казьляня, i паслаў праз Давiда, сына свайго, Саўлу.</verse>
				<verse number="21">І прыйшоў Давiд да Саўла, i стаў перад iм. І Саўл палюбiў яго вельмi, і стаўся ён у яго зброяносцам.</verse>
				<verse number="22">І паслаў Саўл да Есэя весьнiка сказаць яму: «Давiд застанецца ў мяне, бо знайшоў ласку ў вачах маiх».</verse>
				<verse number="23">І, калi толькi лiхi дух, спасланы Богам, нападаў на Саўла, Давiд браў гусьлi і граў. І Саўлу была палёгка, і ён чуў сябе лепш, бо адступаўся ад яго лiхi дух.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="17">
				<verse number="1">І сабралi Фiлiстынцы войскi свае на вайну, i разьмясьцiлiся ў Сахо, што ў Юдэі, ды расклалiся табарам мiж Сахо i Азэкаю ў Эфэс-Дамiме.</verse>
				<verse number="2">Тым часам Саўл i ваяры Iзраільскія сабралiся i раcклалiся табарам у лагчыне Элі, i ўшыкаваліся да бою супраць Фiлiстынцаў.</verse>
				<verse number="3">Фiлiстынцы стаялi на схiле гары з аднаго боку, а Ізраільцяне — на схiле гары з другога боку, і разьдзяляла iх лагчына.</verse>
				<verse number="4">І выйшаў з табару Фiлiстынцаў асілак на iмя Галiят з Гату, а быў ён вышынёю ў шэсьць локцяў і адну пядзю.</verse>
				<verse number="5">На галаве ён меў мядзяны шалом, адзеты быў у лускаты мядзяны панцыр у пяць тысячаў сыкляў вагi,</verse>
				<verse number="6">а на нагах меў ён мядзяныя накаленьнікі, i мядзяную дзіду за плячыма.</verse>
				<verse number="7">Тронак дзiды ягонай быў як вал ткацкi, а вострыва дзіды важыла шэсьцьсот сыкляў жалеза. Перад ім ішоў [зброяносец], нясучы шчыт.</verse>
				<verse number="8">І стаў ён насупраць шыхтоў Ізраіля, і крычаў, i казаў iм: «Чаго вы прыйшлi, прыгатаваныя да бою? Цi ж я не Фiлiстынец, і вы — цi ня слугi Саўла? Выбярыце спамiж сябе некага, i няхай ён выступiць у бой са мною!</verse>
				<verse number="9">Калi зможа ён ваяваць са мною і заб’е мяне, мы будзем нявольнiкамi вашымi. А калi я перамагу, i заб’ю яго, вы будзеце нявольнiкамi i будзеце нам служыць».</verse>
				<verse number="10">І паўтараў Фiлiстынец: «Вось, я зьневажаю сёньня дружыны Ізраіля. Дайце мне чалавека, і мы будзем біцца!».</verse>
				<verse number="11">Чуючы такiя словы Фiлiстынца Саўл i ўсе Ізраільцяне аслупянелi і моцна напалохаліся.</verse>
				<verse number="12">А Давiд быў сынам Эфрацяніна, пра якога было сказана раней, з Бэтлеему Юдэйскага, i iмя яго было Есэй. Ён меў восем сыноў i ў часах Саўла быў ўжо старым i ў гадах пажылых.</verse>
				<verse number="13">Тры старэйшыя сыны ягоныя пайшлi з Саўлам ваяваць. Iмёны тых трох сыноў ягоных, якія пайшлі на вайну, былi: найстарэйшы Элiяў, другi — Абiнадаў, а трэйцi — Шамма.</verse>
				<verse number="14">Давiд жа быў найменшым. А тры старэйшыя пайшлi за Саўлам.</verse>
				<verse number="15">Давiд прыходзiў да Саўла i адыходзiў, каб пасьвiць статак бацькi свайго ў Бэтлееме.</verse>
				<verse number="16">А Фiлiстынец выходзiў ранiцаю i вечарам, і выходзіў гэтак сорак дзён.</verse>
				<verse number="17">Аднойчы сказаў Есэй сыну свайму Давiду: «Вазьмі для братоў сваiх эфу пражаных зярнят і дзесяць хлябоў, i занясi скора братам сваім у табар!</verse>
				<verse number="18">Занясi таксама дзесяць кавалкаў сыру для тысячніка, і адведай братоў сваiх, як маюцца, і даведайся патрэбы іхнія».</verse>
				<verse number="19">А Саўл i яны, i ўсе сыны Ізраіля былі насупраць Фiлiстынцаў у лагчыне Элі.</verse>
				<verse number="20">І ўстаў Давiд рана, і статак свой даручыў вартаўнiку, i, забраўшы пасілкі, пайшоў, як загадаў яму Есэй. І прыйшоў ён у табар акурат тады, калі войска выходзiла ў шыхтах з баявым крыкам.</verse>
				<verse number="21">І ўшыкаваліся Ізраільцяне i Фiлiстынцы адны супраць другiх.</verse>
				<verse number="22">Давiд, скiнуўшы з сябе ношу i аддаўшы яе варце ў табары, пабег да дружынаў. І калi прыбег, прывiтаў братоў сваiх.</verse>
				<verse number="23">У час размовы з iмi выйшаў з шыхтоў той асілак на iмя Галiят, Фiлiстынец з Гату, i гаварыў тыя самыя словы. І пачуў гэта Давiд.</verse>
				<verse number="24">А ўсе ваяры Ізраільскія, убачыўшы яго, уцякалi ад яго з вялiкiм страхам.</verse>
				<verse number="25">І сказаў адзiн з Ізраільцянаў: «Цi бачыце вы чалавека гэтага, які выходзіць? Ён выходзіць, каб зьневажаць Ізраіля. Дык чалавека, які заб’е яго, валадар узнагародзiць вялiкiмi багацьцямi i дачку сваю дасьць за жонку, а дом бацькi ягонага вызваліць ад падатку ў Ізраілі».</verse>
				<verse number="26">І спытаўся Давiд у людзей, што стаялі каля яго: «Што дадуць чалавеку, які заб’е Фiлiстынца гэтага i здыме ганьбу з Ізраіля? Бо хто ён, гэты неабрэзаны Фiлiстынец, што так насьміхаецца з войска Бога Жывога?»</verse>
				<verse number="27">І паўтарылi людзі тыя самыя словы, кажучы: «Вось гэтак будзе таму чалавеку, які заб’е яго».</verse>
				<verse number="28">Калi пачуў Элiяў, старэйшы брат ягоны, як ён гаварыў пра гэта з iншымi, загневаўся на Давiда i сказаў: «Чаго ты прыйшоў i каму пакiнуў той малы статак у пустынi? Я ведаю пыху тваю і ліхоту сэрца твайго, бо прыйшоў ты сюды, каб паглядзець на вайну».</verse>
				<verse number="29">Давiд сказаў яму: «Што я такога зрабiў? Ці ж няможна пра гэта гаварыць?»</verse>
				<verse number="30">І адвярнуўся ад яго да iншага, i зноў спытаў тое самае. І людзi адказалi яму як раней.</verse>
				<verse number="31">І пачулi тое, што гаварыў Давiд, i пераказалi Саўлу, і ён паклікаў яго.</verse>
				<verse number="32">І сказаў Давiд Саўлу: «Няхай нiхто ня падае духам дзеля яго. Слуга твой пойдзе i будзе ваяваць супраць Фiлiстынца гэтага».</verse>
				<verse number="33">І сказаў Саўл Давiду: «Ня можаш ты ісьці супраць гэтага Фiлiстынца i ваяваць супраць яго, бо ты — юнак, а ён — ваяр ад маладосьцi сваёй».</verse>
				<verse number="34">І сказаў Давiд Саўлу: «Слуга твой пасьвiў статак бацькi свайго, і прыходзіў леў ці мядзьведзь, i хапаў барана спамiж статку,</verse>
				<verse number="35">а я даганяў яго, забiваў i вырываў з пашчы ягонай. А як ён выходзіў на мяне, я хапаў яго за пашчэмку i забiваў яго.</verse>
				<verse number="36">Нават льва i мядзьведзя забiваў слуга твой. Дык i гэты неабрэзаны Фiлiстынец як адзiн з іх, бо ён насьміхаецца з войска Бога Жывога!»</verse>
				<verse number="37">І сказаў Давiд: «ГОСПАД, Які выратаваў мяне з кіпцюроў льва i мядзьведзя, ухавае мяне і ад рук Фiлiстынца гэтага». І сказаў Саўл Давiду: «Iдзi, i няхай ГОСПАД будзе з табою».</verse>
				<verse number="38">I апрануў Саўл Давiда ў адзеньне сваё, i даў мядзяны шалом яму на галаву, i адзеў у панцыр.</verse>
				<verse number="39">І падперазаўся Давiд мячом ягоным кругом адзеньня, і паспрабаваў хадзiць, бо ня меў яшчэ спрактыкаваньня. І сказаў Давiд Саўлу: «Не магу я так хадзiць, бо нязвыкла мне». I скінуў Давід усё з сябе.</verse>
				<verse number="40">І ўзяў ён у руку кій свой, і выбраў сабе пяць гладкiх камянёў з ручая, і ўлажыў iх у торбу пастуха, якую меў замест кiшэняў, i з пушчалкай у руцэ накiраваўся да Фiлiстынца.</verse>
				<verse number="41">А Фiлiстынец iшоў i што раз болей наблiжаўся да Давiда, і зброяносец нёс шчыт перад ім.</verse>
				<verse number="42">І глянуў Філістынец, і ўбачыў Давіда, і ўзгардзiў iм, бо быў ён яшчэ хлопец, руды i прыгожы тварам.</verse>
				<verse number="43">І сказаў Фiлiстынец Давiду: «Цi ж я сабака, што ты iдзеш да мяне з кіем?». I пракляў Фiлiстынец Давiда багамі сваiмі.</verse>
				<verse number="44">І сказаў ён Давiду: «Хадзi да мяне, і я аддам цела тваё птушкам нябесным i зьвярам зямным».</verse>
				<verse number="45">А Давiд сказаў Фiлiстынцу: «Ты iдзеш на мяне з мячом, i дзiдай, i шчытом, а я iду на цябе ў iмя ГОСПАДА Магуцьцяў, Бога войска Ізраіля, з Якога ты сьмяяўся.</verse>
				<verse number="46">Сёньня аддасьць цябе ГОСПАД у рукi мае, i я заб’ю цябе, i адсяку табе галаву, i аддам трупы табару Фiлiстынцаў сёньня птушкам нябесным i зьвярам зямным, i няхай ведае ўся зямля, што ёсьць Бог у Ізраіля.</verse>
				<verse number="47">Няхай ведаюць усе сабраныя, што ГОСПАД не мячом i дзiдай ратуе, бо гэта вайна ГОСПАДА, і Ён выдасьць вас у рукi нашыя».</verse>
				<verse number="48">І калi Фiлiстынец устаў, i пайшоў, i набліжаўся да Давiда, Давiд таксама пабег да бою насустрач Фiлiстынцу.</verse>
				<verse number="49">І ўсунуў ён руку сваю ў торбу, і выняў адзiн камень, i пусьцiў яго пушчалкай, i ўдарыў iм Фiлiстынца ў лоб. І засеў той камень паміж вачэй Фiлiстынца, і ён упаў тарам на зямлю.</verse>
				<verse number="50">Так перамог Давiд Фiлiстынца пушчалкай i камянём, і мяча не было ў руцэ Давiда.</verse>
				<verse number="51">І падбег ён, і стаў каля Фiлiстынца, і ўзяў меч ягоны, і выцягнуў яго з похваў, i забiў яго, і адсек галаву яму. Калі ўбачылі Фiлiстынцы, што асілак іхні мёртвы, дык кiнулiся ўцякаць.</verse>
				<verse number="52">А ваяры Ізраіля i Юды паднялiся, і паднялi гармідар ваенны, i кiнулiся ў пагоню за Фiлiстынцамi, i гналі іх аж да Гату i да брамы Экрону. І трупы Фiлiстынцаў ляжалі па дарозе ад Шаараiму аж да Гату i Экрону.</verse>
				<verse number="53">І, вяртаючыся пасьля пагоні за Фiлiстынцамi, сыны Ізраіля абрабавалi табар iхнi.</verse>
				<verse number="54">А Давiд узяў галаву Фiлiстынца i занёс яе ў Ерусалiм, а зброю ягоную склаў у намёце сваім.</verse>
				<verse number="55">Калi Саўл убачыў Давiда, які выходзіў да бою з Фiлiстынцам, спытаў у Абнэра, начальнiка войска: «Абнэр, з якога роду паходзiць юнак гэты?» Сказаў Абнэр: «На жыцьцё душы тваёй, валадару, ня ведаю».</verse>
				<verse number="56">І сказаў валадар: «Запытайся, чый ён сын, юнак гэты».</verse>
				<verse number="57">І калi па забiцьці Фiлiстынца Давiд вярнуўся, несучы галаву Фiлiстынца ў руцэ, узяў яго Абнэр i прывёў да Саўла.</verse>
				<verse number="58">І спытаўся ў яго Саўл: «З якога ты роду, юнача?» Давiд адказаў: «Я — сын слугi твайго Есэя з Бэтлеему».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="18">
				<verse number="1">Калi Давiд скончыў размову з Саўлам, душа Ёнатана прыхілілася да душы Давiда, і палюбiў яго Ёнатан, як душу сваю.</verse>
				<verse number="2">І з таго дня ўзяў яго Саўл да сябе, i не адпускаў яго вяртацца дадому да бацькi свайго.</verse>
				<verse number="3">І завязалася ў Ёнатана з Давiдам сяброўства, бо палюбiў ён яго як душу сваю.</verse>
				<verse number="4">І зьняў з сябе Ёнатан шату, у якую быў апрануты, i аддаў яе Давiду, i астатняе адзеньне сваё, i нават меч, лук i пояс свой.</verse>
				<verse number="5">I хадзіў Давід усюды, куды толькi пасылаў яго Саўл, i ўсюды меў посьпех. І паставіў яго Саўл начальнiкам над ваярамi, і падабаўся ён усiм людзям, а таксама слугам валадара Саўла.</verse>
				<verse number="6">І, калi варочалiся ваяры, калi вяртаўся Давiд, перамогшы Фiлiстынцаў, пераймалi iх жанчыны, выйшаўшы з песьнямi i танцамi насустрач Саўлу, з бубнамі і гусьлямі.</verse>
				<verse number="7">I сьпявалi жанчыны сярод музыкі i танцаў: «Пабiў Саўл тысячы, а Давiд — дзясяткi тысячаў».</verse>
				<verse number="8">І надта ўзлаваўся Саўл, і не падабалiся яму гэтыя словы, і сказаў ён: «Давiду даюць дзясяткi тысячаў, а мне даюць толькi тысячы; яму толькі валадараньня не хапае».</verse>
				<verse number="9">Ад таго дня глядзеў Саўл на Давiда крывым вокам.</verse>
				<verse number="10">На другi дзень апанаваў Саўла лiхi дух, спасланы Богам, i ён шалеў у доме сваiм. І Давiд як штодзень граў на гусьлях, а Саўл трымаў дзiду ў руцэ.</verse>
				<verse number="11">I кінуў ён дзiду, думаючы, што можа прыбiць Давiда да сьцяны. Але Давiд ухiлiўся, і было так два разы.</verse>
				<verse number="12">І баяўся Саўл Давiда, бо ГОСПАД быў з iм, а ад яго адвярнуўся.</verse>
				<verse number="13">І адсунуў Саўл яго ад сябе, і прызначыў яго тысячнікам, і ён хадзiў [на вайну] i вяртаўся перад абліччам народу.</verse>
				<verse number="14">І на ўсiх шляхах сваiх дзейнiчаў Давiд пасьпяхова, i ГОСПАД быў з iм.</verse>
				<verse number="15">І ўбачыў Саўл, што яму ўсё пасьпяхова ідзе, і стаў дрыжэць перад iм.</verse>
				<verse number="16">Увесь жа народ Ізраіля i Юды любiў Давiда, бо ён хадзiў [на вайну] i вяртаўся перад абліччам іхнім.</verse>
				<verse number="17">І сказаў Саўл Давiду: «Маю я старэйшую дачку Мэраб, дык дам яе табе за жонку, але будзь у мяне мужным [чалавекам] i вядзі войны ГОСПАДА». І думаў Саўл сабе: «Калi не мая рука на яго ляжа, то няхай будзе на iм рука Фiлiстынцаў».</verse>
				<verse number="18">І сказаў Давiд Саўлу: «Хто я i якое жыцьцё маё, або якi род бацькi майго ў Ізраілі, каб быць мне зяцем валадара?»</verse>
				<verse number="19">Але калi наблiзіўся час аддаць Мэраб, дачку Саўла, Давiду, аддадзена была яна за жонку Адрыэлю з Мэхолы.</verse>
				<verse number="20">А другая дачка Саўла, Мiхаль, пакахала Давiда. І было пра гэта сказана Саўлу, і спадабалася гэта яму.</verse>
				<verse number="21">І падумаў Саўл у душы сваёй: «Аддам яму яе, каб была яна яму на загубу i каб была на iм рука Фiлiстынцаў». І другi раз сказаў Саўл Давiду: «Сёньня будзеш зяцем маiм ».</verse>
				<verse number="22">I загадаў Саўл слугам сваім: «Пагаварыце з Давiдам па-ціху, кажучы яму: “Ты падабаешся валадару, i ўсе слугi ягоныя любяць цябе, дык будзь зяцем валадара”».</verse>
				<verse number="23">I гаварылі гэтымi словамi слугi Саўла Давiду, а ён сказаў: «Цi ж вам здаецца, што я раўня быць зяцем валадару? Я ж чалавек бедны i нязначны».</verse>
				<verse number="24">I паведамiлi слугi Саўлу: «Вось гэтак сказаў Давiд».</verse>
				<verse number="25">І сказаў Саўл: «Вось так скажыце Давiду: “Валадар не патрабуе ніякай платы за нявесту, але толькi сто абрэзаных скуравінак Фiлiстынскiх, каб адпомсьцiць ворагам валадара”». Бо думаў Саўл гэтак выдаць Давiда ў рукi Фiлiстынцаў.</verse>
				<verse number="26">Калi слугi валадара пераказалi словы, якiя сказаў Саўл, спадабалася гэта Давiду, каб стаць зяцем валадара.</verse>
				<verse number="27">Яшчэ ня скончыліся прызначаныя днi, а Давiд пайшоў з ваярамi сваімі i забiў дзьвесьце Фiлiстынцаў, i прынёс абрэзаныя скуравінкі iхнiя, i адлiчыў iх валадару, каб быць зяцем ягоным. І аддаў Саўл дачку сваю Мiхаль за жонку яму.</verse>
				<verse number="28">І ўбачыў Саўл, i зразумеў, што ГОСПАД ёсьць з Давiдам, а Мiхаль, дачка Саўла, кахала яго.</verse>
				<verse number="29">I тым больш пачаў Саўл баяцца Давiда, і стаўся Саўл ворагам Давiду на ўсё жыцьцё.</verse>
				<verse number="30">А валадары Фiлiстынцаў выходзілі ваяваць, але колькi разоў нападалi яны, Давiд з посьпехам перамагаў іх, і лепш, чым слугi Саўла, таму вельмi слаўным сталася iмя ягонае.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="19">
				<verse number="1">І намаўляў Саўл Ёнатана, сына свайго, i ўсiх слугаў сваiх, каб забiлi Давiда, але Ёнатан, сын Саўла, вельмі любіў Давіда.</verse>
				<verse number="2">І перасьцерагаў Ёнатан Давiда: «Саўл, бацька мой, хоча забiць цябе. Таму сьцеражыся цяпер ранiцою, і схавайся, i не паказвайся.</verse>
				<verse number="3">А я пайду i стану каля бацькi ў полі, дзе ты будзеш, і буду гаварыць пра цябе бацьку майму, i што ўбачу, раскажу табе».</verse>
				<verse number="4">І гаварыў Ёнатан добрае бацьку свайму Саўлу пра Давіда, кажучы яму: «Няхай не грашыць валадар што да Давiда, слугi свайго, бо нiчым ён не саграшыў перад табою, i ўчынкi ягоныя для цябе заўсёды добрыя.</verse>
				<verse number="5">Ён выстаўляў на сьмерць жыцьцё сваё, i забiў Фiлiстынца, і праз яго ГОСПАД даў вялiкую перамогу Ізраілю. Ты сам бачыў гэта i цешыўся. Дык чаму ты грашыш супраць нявiннай крывi, хочучы забіць Давiда, які ня мае вiны?»</verse>
				<verse number="6">Калi Саўл выслухаў, улагоджаны словамі Ёнатана, пакляўся: «На жыцьцё ГОСПАДА, ня будзе ён забiты».</verse>
				<verse number="7">І паклікаў Ёнатан Давiда, i пераказаў яму ўсе гэтыя словы. I прывёў Ёнатан Давiда да Саўла, i застаўся ён у яго, як раней.</verse>
				<verse number="8">І зноў пачалася вайна. І пайшоў Давiд ваяваць супраць Фiлiстынцаў, i зрабіў iм вялiкую паразу, і яны ўцякалі перад iм.</verse>
				<verse number="9">І зыйшоў на Саўла лiхi дух, спасланы ГОСПАДАМ, і сядзеў ён у доме сваім, i трымаў дзiду, а Давiд у той час граў на гусьлях.</verse>
				<verse number="10">І задумаў Саўл прыбiць Давiда да сьцяны, але Давiд ухiлiўся перад Саўлам, i дзiда, не скалечыўшы яго, убiлася ў сьцяну, а Давiд уцёк i ўратаваўся ў тую ноч.</verse>
				<verse number="11">Тады паслаў Саўл слугаў сваiх у дом да Давiда, каб сачылі за ім i забiлi на ранiцы. І паведамiла пра гэта Давiду Мiхаль, жонка ягоная, кажучы: «Калi не ўсьцеражэшся ў гэтую ноч, заўтра будзеш забiты».</verse>
				<verse number="12">І спусьцiла яна яго праз вакно, і ён пайшоў, і ўцёк, i быў уратаваны.</verse>
				<verse number="13">А Мiхаль узяла хатняга балвана, i палажыла яго на ложак, а пад галаву ягоную падклала падушку з казiнай поўсьці i накрыла плашчом.</verse>
				<verse number="14">Саўл жа паслаў слугаў, каб узялi Давiда, але яна сказала, што ён хворы.</verse>
				<verse number="15">І паслаў Саўл зноў слугаў, каб адведалі Давiда, і загадаў ім: «Прынясiце да мяне яго ў ложку, каб я забiў яго».</verse>
				<verse number="16">І прыйшлi слугi, і знайшлi балвана на ложку, i скуру казiную на месцы галавы.</verse>
				<verse number="17">І сказаў Саўл Мiхалi: «Чаму ты так падманула мяне i выпусьцiла ворага майго, каб ён мог уцячы?» Мiхаль адказала Саўлу: «Бо ён сказаў мне: “Пусьцi мяне, бо iнакш заб’ю цябе”».</verse>
				<verse number="18">І Давiд уратаваўся ўцёкамі, i дабраўся да Самуэля ў Раму, i расказаў яму ўсё, што зрабiў яму Саўл. І пайшлi адтуль ён i Самуэль, i затрымалiся ў Наёце.</verse>
				<verse number="19">І паведамілі Саўлу, кажучы: «Вось, Давiд у Наёце ў Раме».</verse>
				<verse number="20">І паслаў Саўл слугаў, каб схапiлi Давiда. І яны ўбачылi грамаду прарокаў, што праракавалі, i Самуэля на чале іх, i зыйшоў на iх Дух Божы, i яны таксама пачалi прарочыць.</verse>
				<verse number="21">І паведамілі пра гэта Саўлу, і паслаў ён іншых пасланцоў, але i яны прарочылi. І паслаў Саўл трэйціх пасланцоў, але яны таксама прарочылі.</verse>
				<verse number="22">Дык ён сам выбраўся ў Раму i дайшоў да вялiкай студнi, якая ў Сэку. I пытаўся ён: «Дзе Самуэль i Давiд?» Адказалi яму: «Яны ў Наёце ў Раме».</verse>
				<verse number="23">І пайшоў ён у Наёт у Раме, але Дух Божы зыйшоў на яго таксама, і ён, iдучы, усцяж прарочыў, аж дайшоў у Наёт у Раме.</verse>
				<verse number="24">І зьняў ён з сябе адзеньне сваё, і разам з iншымi прарочыў перад Самуэлем, і ўпаў, i ляжаў голы ўвесь дзень i ноч. Вось таму і гавораць: «Цi ж i Саўл мiж прарокаў?»</verse>
			</chapter>
			<chapter number="20">
				<verse number="1">А Давiд уцёк з Наёту ў Раме, i дабраўся да Ёнатана, i сказаў яму: «Што я такое зрабiў, у чым мая вiна i чым я саграшыў адносна бацькi твайго, што ён цiкуе на жыцьцё маё?»</verse>
				<verse number="2">Ёнатан адказаў яму: «Ня будзе гэтага, ты не памрэш. Бацька мой не вырашае анiчога важнага або няважнага, калi перш не параiцца са мною. Навошта гэта хаваў бы ён перада мною? Нiколi ня будзе гэтага».</verse>
				<verse number="3">Але Давiд сказаў: «Напэўна ведае бацька твой, што ты мне спагадны, і ён скажа ў сабе: “Няхай не даведаецца пра гэта Ёнатан, каб не сумаваў”. Але на жыцьцё ГОСПАДА, i на жыцьце тваё, толькi адзiн крок аддзяляе мяне ад сьмерцi».</verse>
				<verse number="4">Адказаў Ёнатан Давiду: «Што толькi захочаш, я зраблю табе».</verse>
				<verse number="5">І сказаў Давiд Ёнатану: «Заўтра маладзік, калі я звычайна павiнен сядзець каля валадара на банкеце. Дык дазволь мне, і я пайду, i схаваюся ў полi аж да трэйцяга вечара.</verse>
				<verse number="6">Калi спытаецца бацька твой пра мяне, адкажы яму: “Прасiў мяне Давiд, каб заскочыць у Бэтлеем, у горад свой, бо ўся сям’я ягоная складае ў гэтыя дні ахвяру гадавую”.</verse>
				<verse number="7">Калi ён скажа: “Добра”, будзе тады супакой слузе твайму, а калi разгневаецца, ведай, што нешта лiхое ён вырашыў зрабiць.</verse>
				<verse number="8">Дык акажы ласку слузе свайму, бо ты ўвёў слугу свайго ў запавет з сабою. Калi я ў чым вiнаваты, ты забi мяне, але да бацькi свайго не вядзi мяне».</verse>
				<verse number="9">І адказаў Ёнатан: «Нiякiм чынам! Калi сапраўды даведаюся, што бацька мой вырашыў зрабiць табе крыўду, цi ж я табе пра гэта не паведамлю?»</verse>
				<verse number="10">Давiд адказаў Ёнатану: «Хто паведамiць мне, калi бацька твой жорстка адкажа табе?»</verse>
				<verse number="11">Ёнатан сказаў Давiду: «Хадзем, выйдзем у поле». І выйшлi яны ў поле абодва,</verse>
				<verse number="12">і сказаў Ёнатан Давiду: «Сведка ГОСПАД, Бог Ізраіля, заўтра або пасьлязаўтра я даведаюся ў бацькі свайго, i калi што добрае будзе адносна Давiда, а я не пашлю да цябе i не паведамлю табе,</verse>
				<verse number="13">то няхай мне ГОСПАД гэтае зло зробiць і тое дасьць. А калi задумае ліхое бацька мой супраць цябе, пра гэта я паведамлю табе, i адпушчу цябе, каб ты пайшоў у супакоі. І няхай ГОСПАД будзе з табою, як Ён быў з бацькам маiм.</verse>
				<verse number="14">І калi я яшчэ буду жыць, ты зьявіш мне мiласэрнасьць ГОСПАДА, і я не памру.</verse>
				<verse number="15">І ты не спыняй ласкi сваёй адносна дому майго навечна, нават тады, калi ГОСПАД выкарчуе ворагаў Давiда з аблічча зямлi.</verse>
				<verse number="16">І няхай ГОСПАД адпомсьціць усім ворагам Давіда». У гэтыя словы заключыў Ёнатан запавет з домам Давiда.</verse>
				<verse number="17">I яшчэ раз Ёнатан запрысяг Давiду любоў сваю, бо ён палюбіў яго, як душу сваю.</verse>
				<verse number="18">І сказаў яму Ёнатан: «Заўтра маладзік, і ты зьвернеш на сябе ўвагу, бо месца тваё будзе пустым.</verse>
				<verse number="19">Таму на трэйцi дзень ты зыйдзі i прыйдзі на тое месца, дзе ты хаваўся раней, i затрымайся каля камяня Эзэл.</verse>
				<verse number="20">А я пушчу ў бок ягоны тры стралы, як быццам страляючы ў метку.</verse>
				<verse number="21">І пашлю слугу, даючы яму загад: “Iдзi i прынясi мне стрэлы”. Калi скажу яму: “Вось, стрэлы перад табою, вазьмі iх”, то ты прыходзь да мяне, бо супакой табе, і няма нiчога благога, няхай жыве ГОСПАД.</verse>
				<verse number="22">А калi скажу юнаку: “Стрэлы за табой”, дык ты ўцякай, бо ГОСПАД пасылае цябе.</verse>
				<verse number="23">А ў слове, якое мы сказалі, я i ты, няхай ГОСПАД будзе мiж мною i табой на вякі».</verse>
				<verse number="24">І схаваўся Давiд у полi. І вось, надыйшоў маладзік, i валадар банкетаваў пры стале.</verse>
				<verse number="25">І, як звычайна, сядзеў валадар на пасадзе сваiм каля сьцяны, і Ёнатан заняў месца насупраць, і Абнэр сядзеў з боку Саўла, а месца Давiда было пустым.</verse>
				<verse number="26">І ў той дзень Саўл не ўзгадаў пра яго, бо ён думаў, што можа яму што здарылася, хіба ён нячысты, бо не ачысьцiўся.</verse>
				<verse number="27">Але назаўтра, на другі дзень маладзіка, калi месца Давiда зноў было пустым, азваўся Саўл да сына свайго, Ёнатана: «Чаму сын Есэя не прыйшоў на банкет анi ўчора, анi сёньня?»</verse>
				<verse number="28">Ёнатан адказаў Саўлу: «Давiд вельмi прасiў мяне адпусьцiць яго ў Бэтлеем.</verse>
				<verse number="29">Ён казаў: “Адпусьцi мяне, бо ў тым горадзе складаюць ахвяру сямейную, i брат мой запрасiў мяне, i калi я знайшоў ласку ў вачах тваiх, я наведаю братоў маiх”. З гэтай вось прычыны не прыйшоў ён на банкет валадара».</verse>
				<verse number="30">І ўзлаваўся Саўл на Ёнатана, i сказаў яму: «Ты, сын жанчыны здрадлівай, цi ж я ня ведаю, што ты любiш сына Есэя на ганьбу тваю i на ганьбу мацi тваёй.</verse>
				<verse number="31">Як доўга будзе жыць на зямлi сын Есэя, не ўтрымаешся ты i валадараньне тваё. Дык зараз жа пашлi пасланцоў i прывядзi яго да мяне, бо ён павiнен памерцi».</verse>
				<verse number="32">І адказаў Ёнатан Саўлу, бацьку свайму, і спытаўся ў яго: «Чаму ён мусiць памерцi? Што ён зрабiў?»</verse>
				<verse number="33">Тады Саўл кiнуў у яго дзiду, каб забiць яго. Такiм чынам пераканаўся Ёнатан, што бацька яго вырашыў забiць Давiда.</verse>
				<verse number="34">І падняўся Ёнатан ад стала загневаны, i ня еў хлеба ў другі дзень маладзіка, бо трывожыўся дзеля Давiда, i што бацька ягоны зьняважыў таксама яго.</verse>
				<verse number="35">Калi разьвiднела, пайшоў Ёнатан у поле, на месца, вызначанае Давiдам, а разам з iм юнак.</verse>
				<verse number="36">І сказаў ён слузе свайму: «Iдзi i прынясi стрэлы, якiя я пушчу». І калi хлопец пабег, ён пусьцiў стралу цераз хлопца.</verse>
				<verse number="37">І пайшоў хлопец да месца стралы, якую пусьціў Ёнатан, а Ёнатан крыкнуў за ім: «Страла далей за табою».</verse>
				<verse number="38">І закрычаў Ёнатан ззаду за хлопцам: «Падымі хутчэй, ня стой там!» І падняў хлопец стралу, і прынёс да гаспадара свайго,</verse>
				<verse number="39">а што адбывалася, ён ня ведаў нічога. Толькі Ёнатан і Давід разумелі справу.</verse>
				<verse number="40">І аддаў Ёнатан зброю сваю хлопцу, і сказаў яму: «Ідзі і занясі ў горад».</verse>
				<verse number="41">І калі адыйшоў хлопец, устаў Давід з паўднёвага боку, упаў тварам на зямлю і тры разы пакланіўся. І пацалавалі яны адзін аднаго, і плакалі абодва разам, а Давід плакаў уголас.</verse>
				<verse number="42">І сказаў Ёнатан Давіду: «Ідзі ў супакоі, бо мы прысяглі абодва ў імя ГОСПАДА, кажучы: “ГОСПАД будзе між мною і табой, і паміж насеньнем маім і насеньнем тваім навечна”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="21">
				<verse number="1">І Давід устаў, і пайшоў, а Ёнатан вярнуўся ў горад.</verse>
				<verse number="2">І накіраваўся Давід у Ноб, да сьвятара Ахімэлеха. А Ахімэлех выйшаў, дрыжучы, што Давід прыйшоў да яго, і спытаўся ў яго: «Чаму ты толькі адзін, і нікога няма з табой?»</verse>
				<verse number="3">І сказаў Давід сьвятару Ахімэлеху: «Валадар даручыў мне адну справу і сказаў: “Няхай ніхто ня ведае пра тое, што я цябе пасылаю, і што я табе даручаю”. Таму я пакінуў людзей у вызначаным месцы.</verse>
				<verse number="4">І цяпер, калі маеш пад рукой пяць хлябоў, дай мне іх, або яшчэ што знойдзеш».</verse>
				<verse number="5">Адказаў Давіду сьвятар: «Звычайнага хлеба пад рукой ня маю, а ёсьць толькі асьвечаны хлеб. Ці чыстыя слугі твае хаця б адносна жанчынаў?»</verse>
				<verse number="6">І адказаў Давід сьвятару, і патлумачыў яму: «Што датычыць жанчынаў, не было іх з намі ані ўчора, ані пазаўчора. І калі выбіраліся ў дарогу, целы слугаў былі чыстыя, хоць гэтая выправа звычайная. Тым больш сёньня чыстыя целы іхнія».</verse>
				<verse number="7">І даў яму сьвятар асьвечаны хлеб, бо не было больш там іншага хлеба, апрача хлябоў пакладных, якія прымалі спрад аблічча ГОСПАДА толькі тады, калі клалі там сьвежыя.</verse>
				<verse number="8">А быў там таксама адзін слуга Саўла, які ў той дзень затрымаўся перад абліччам ГОСПАДА. Ён называўся Даэг, Эдомец, правадыр пастухоў Саўла.</verse>
				<verse number="9">І сказаў Давід Ахімэлеху: «Можа, маеш тут пад рукой дзіду або меч? Бо мяча свайго і зброі сваёй я ня ўзяў з сабой, бо справа валадара была пільная».</verse>
				<verse number="10">Сьвятар сказаў: «Тут толькі меч Галіята, Філістынца, якога ты забіў у лагчыне Элі. Ён закручаны ў плашч і ляжыць пад эфодам. Калі хочаш яго ўзяць, бяры, бо апрача яго няма тут іншага». І сказаў Давід: «Калі няма іншага такога, дай яго мне».</verse>
				<verse number="11">І ўстаў Давід, і ў той дзень уцёк ад Саўла, і прыйшоў да Ахіша, валадара Гату.</verse>
				<verse number="12">І сказалі слугі Ахіша яму: «Ці ж гэта не Давід, валадар той зямлі? Ці ж не яму сьпявалі карагоды, кажучы: “Саўл пабіў тысячы, а Давід — дзясяткі тысячаў”?»</verse>
				<verse number="13">І Давід занепакоіўся ў сэрцы дзеля словаў гэтых, і дужа баяўся Ахіша, валадара Гату.</verse>
				<verse number="14">І пачаў ён прыкідвацца шалёным перад імі, і біў у брамы іхнія, і сьлініўся, і сьліна аж на бараду сьцякала.</verse>
				<verse number="15">І Ахіш сказаў слугам сваім: «Ці ж ня бачыце, што ён — вар’ят. Навошта прывялі яго да мяне?</verse>
				<verse number="16">Ці ж не хапае нам шалёных, што вы прывялі гэтага, каб ён вар’яцеў перада мною? Ці ж такога трэба ўводзіць у дом мой?»</verse>
			</chapter>
			<chapter number="22">
				<verse number="1">І пайшоў Давід адтуль, і ўцёк у пячору Адулям. Калі пра гэта даведаліся браты ягоныя і ўвесь дом бацькі ягонага, усе пайшлі за ім туды.</verse>
				<verse number="2">І сабраліся да яго ўсе пакрыўджаныя, і тыя, што мелі даўгі, і засмучаныя ў духу, і ён стаўся іх правадыром. І было з ім каля чатырох сотняў чалавек.</verse>
				<verse number="3">Адсюль накіраваўся Давід у Міцпу, якая ў Мааве, і сказаў валадару Мааву: «Ці маглі б жыць у вас бацька мой і маці мая, пакуль выявіцца, што хоча Бог зрабіць са мною?»</verse>
				<verse number="4">І ён пакінуў іх у валадара Мааву, і яны заставаліся ў яго ўвесь час, калі Давід хаваўся ў недасяжным месцы.</verse>
				<verse number="5">А прарок Гад раіў Давіду: «Не заставайся ў сховішчы, але зьбярыся і ідзі ў зямлю Юды». І вырушыў Давід, і прыйшоў у лес Хэрэт.</verse>
				<verse number="6">І пачуў Саўл, што выяўлены Давід і людзі, якія з ім. А Саўл сядзеў тады ў Гіве пад дубам на гары, і дзіда была ў руцэ ягонай, а ўсе слугі ягоныя атачалі яго.</verse>
				<verse number="7">І сказаў ён слугам сваім, што былі з ім: «Слухайце, сыны Бэн’яміна! Ці ж сын Есэя дасьць вам усім палі і вінаграднікі? Ці ж вас усіх ён зробіць тысячнікамі і сотнікамі,</verse>
				<verse number="8">што вы запрысягліся супраць мяне. Ніхто не перасьцярог мяне, што сын мой заключыў запавет з сынам Есэя. Ніхто з вас не спачуваў мне і не паведаміў мне, калі сын мой узбудзіў слугу майго супраць мяне, каб ён зрабіў засаду на мяне як гэта дзеецца сёньня».</verse>
				<verse number="9">На гэта адказаў Даэг Эдомец, які стаяў між слугамі Саўла: «Я бачыў сына Есэя ў Нобе ў Ахімэлеха, сына Ахітува,</verse>
				<verse number="10">які раіўся ў ГОСПАДА дзеля яго, і даў яму ежу, і даў яму меч Галіята Філістынца».</verse>
				<verse number="11">Тады Саўл паслаў паклікаць сьвятара Ахімэлеха, сына Ахітува, і ўвесь дом бацькі ягонага, сьвятароў, якія былі ў Нобе. І ўсе яны прыйшлі да валадара.</verse>
				<verse number="12">І сказаў Саўл: «Слухай, сыне Ахітува!» Ён адказаў: «Вось я, гаспадару мой».</verse>
				<verse number="13">І сказаў яму Саўл: «Чаму запрысягліся вы супраць мяне, ты і сын Есэя, і даў ты яму хлябы і меч, і раіўся дзеля яго перад ГОСПАДАМ, каб ён паўстаў супраць мяне, як гэта дзеецца сёньня?»</verse>
				<verse number="14">У адказ валадару сказаў Ахімэлех: «Хто спасярод слугаў тваіх ёсьць так верны як Давід, зяць валадара? Ён стаіць на чале варты тваёй і шанаваны ў доме тваім.</verse>
				<verse number="15">Ці ж толькі сёньня раіўся я дзеля яго ў Бога? Ніякім чынам, няхай валадар не закідвае ў гэтай справе слузе твайму і ўсёй сям’і бацькі майго, бо слуга твой нічога ня ведае ў гэтай справе, ані малога, ані вялікага».</verse>
				<verse number="16">Але валадар сказаў: «Ты мусіш памерці, Ахімэлех, ты і ўвесь дом бацькі твайго».</verse>
				<verse number="17">І загадаў валадар слугам, якія атачалі яго: «Ідзіце і забіце сьвятароў ГОСПАДА, бо яны дапамагалі Давіду, ведаючы, што ён — уцякач, і не паведамілі мне». Але слугі валадара не хацелі падняць рукі сваёй на сьвятароў ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="18">І сказаў валадар Даэгу: «Ты ідзі і ўдар сьвятароў». Тады Даэг Эдомец падыйшоў да сьвятароў і вымардаваў у той дзень восемдзясят пяць чалавек, апранутых у ільняны эфод.</verse>
				<verse number="19">І напаў Саўл на сьвятарскі горад Ноб, і вострывам мяча пазабіваў мужчынаў і жанчынаў, дзяцей і немаўлят, валоў, аслоў і авечкі.</verse>
				<verse number="20">Уратаваўся толькі адзін сын Ахімэлеха, сына Ахітува, на імя Абіятар, які ўцёк да Давіда.</verse>
				<verse number="21">І Абіятар паведаміў Давіду, што Саўл замардаваў сьвятароў ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="22">А Давід сказаў Абіятару: «Я ведаў ужо тады, калі быў там Даэг Эдомец, што ён напэўна паведаміць пра гэта Саўлу. Я вінаваты ў-ва ўсіх душах дому бацькі твайго.</verse>
				<verse number="23">Заставайся са мною, ня бойся! Хто шукае жыцьця майго, той шукае і жыцьця твайго, але са мною ты будзеш ухаваны».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="23">
				<verse number="1">І паведамілі Давіду: «Ці ведаеш, што Філістынцы напалі на Кейлю і рабуюць гумны».</verse>
				<verse number="2">І пытаўся Давід у ГОСПАДА: «Ці ісьці і перамагчы Філістынцаў гэтых?» І сказаў ГОСПАД Давіду: «Ідзі і нападзі на Філістынцаў гэтых, і вызвалі Кейлю».</verse>
				<verse number="3">Сказалі тады ваяры, што былі з Давідам: «Мы тут у Юдэі жывем у страху, і мы пойдзем у Кейлю на дружыны Філістынскія?»</verse>
				<verse number="4">І Давід зноў пытаўся ў ГОСПАДА, і ГОСПАД адказаў яму: «Уставай і ідзі на Кейлю, бо Я аддам Філістынцаў у рукі твае».</verse>
				<verse number="5">І пайшоў Давід і ваяры ягоныя на Кейлю, і ваявалі супраць Філістынцаў, і забралі жывёлу іхнюю, і ўчынілі ім вялікую паразу, і вызвалілі жыхароў Кейлі.</verse>
				<verse number="6">А калі Абіятар, сын Ахімэлеха, уцёк да Давіда, і калі разам з Давідам выбраўся ў Кейлю, ён прынёс з сабою эфод.</verse>
				<verse number="7">І паведамілі Саўлу, што Давід прыйшоў у Кейлю, і сказаў Саўл: «Аддаў яго Бог у рукі мае, бо ўваходзячы ў горад, які мае брамы і запоры, ён сам замкнуў сябе».</verse>
				<verse number="8">І склікаў Саўл увесь народ на вайну, каб ісьці ў Кейлю і аблягаць Давіда і ваяроў ягоных.</verse>
				<verse number="9">Калі даведаўся Давід, што Саўл патаемна рыхтуе яму зло, сказаў Абіятару сьвятару: «Прынясі сюды эфод».</verse>
				<verse number="10">І сказаў Давід: «ГОСПАДЗЕ, Божа Ізраіля, слуга твой чуў вестку, што Саўл мае намер прыйсьці ў Кейлю, каб зруйнаваць горад з маёй прычыны.</verse>
				<verse number="11">Дык ці аддадуць мяне жыхары Кейлі ў рукі ягоныя? Ці прыйдзе Саўл, як чуў слуга твой? ГОСПАДЗЕ, Божа Ізраіля, адкажы слузе твайму». І сказаў ГОСПАД: «Прыйдзе».</verse>
				<verse number="12">І спытаўся Давід: «Ці выдадуць мяне і ваяроў маіх жыхары Кейлі ў рукі Саўла?» ГОСПАД сказаў: «Выдадуць».</verse>
				<verse number="13">І ўстаў Давід і людзі яго лікам каля шасьцісот, і выйшлі з Кейлі, і хадзілі, дзе маглі. І паведамілі Саўлу, што Давід уцёк з Кейлі, і ён адклікаў выправу.</verse>
				<verse number="14">І быў Давід у пустыні ў недасягальных месцах, а потым затрымаўся ў гарах і ў пустыні Зіф. А Саўл шукаў яго ўвесь час, але Бог ня выдаў Давіда ў рукі ягоныя.</verse>
				<verse number="15">І даведаўся Давід, што Саўл вырушыў і цікуе на жыцьцё ягонае, а ён тым часам быў у пустыні Зіф у Харэшы.</verse>
				<verse number="16">І ўстаў Ёнатан, сын Саўла, і прыйшоў да Давіда ў Харэш, і ўмацаваў яго ў Богу,</verse>
				<verse number="17">кажучы яму: «Ня бойся, ня знойдзе цябе рука Саўла, бацькі майго, і ты будзеш валадарыць над народам Ізраіля, а я буду другім пасьля цябе. І вось Саўл, бацька мой, ведае гэта».</verse>
				<verse number="18">І абодва яны зьвязвалі сябе запаветам перад ГОСПАДАМ. І Давід застаўся ў Харэшы, а Ёнатан вярнуўся ў дом свой.</verse>
				<verse number="19">І пайшлі жыхары Зіфу да Саўла ў Гіву, і сказалі: «Давід хаваецца каля нас ў недасягальных мясьцінах у Харэшы, на ўзгорышчы Гахіля, на паўднёвым баку пустыні.</verse>
				<verse number="20">І цяпер, валадару, калі душа твая пажадае, прыходзь, а справай нашай будзе выдаць яго ў рукі валадара».</verse>
				<verse number="21">Адказаў Саўл: «Няхай дабраславіць вас ГОСПАД, бо вы спачуваеце мне.</verse>
				<verse number="22">Ідзіце і праверце ўсё яшчэ раз, і спраўней прыгатуйцеся, і агледзьце месца, дзе ён ходзіць і хто яго там бачыў. Бо казалі мне, што ён надта хітры.</verse>
				<verse number="23">Ідзіце і выведайце ўсе хованкі ягоныя, у якіх ён хаваецца, і вярніцеся да мяне, ведаючы месца, і я пайду тады з вамі. І калі ён будзе ў зямлі гэтай, я буду шукаць яго ў-ва ўсіх мясцовасьцях Юды».</verse>
				<verse number="24">Яны падняліся і пайшлі ў Зіф, папераджаючы Саўла. А Давід і людзі ягоныя былі ў пустыні Маон, у Арабе на поўдні пустыні.</verse>
				<verse number="25">І вось Саўл з людзьмі сваімі пайшоў шукаць Давіда. І паведамілі Давіду пра гэта, і ён накіраваўся да скалы ў пустыні Маон. А Саўл пачуў пра гэта і гнаўся за Давідам у пустыні Маон</verse>
				<verse number="26">І так ішоў Саўл па адным баку гары, а Давід з людзьмі сваімі былі на другім баку гары. І Давід пасьпешна ўцякаў перад Саўлам, а Саўл з людзьмі сваімі намагаўся атачыць Давіда і людзей ягоных, каб злавіць іх.</verse>
				<verse number="27">І прыйшоў весьнік да Саўла, і сказаў: «Сьпяшайся вярнуцца, бо Філістынцы напалі на зямлю».</verse>
				<verse number="28">І Саўл вярнуўся, і перастаў перасьледаваць Давіда, а выйшаў супраць Філістынцаў. Дзеля таго назвалі месца тое: “Сэля-Гаммахлекот”.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="24">
				<verse number="1">І пайшоў Давід адтуль, і абжыўся ў месцах недасягальных у Эн-Гэдзі.</verse>
				<verse number="2">Калі вярнуўся Саўл з пагоні за Філістынцамі, паведамілі яму, і сказалі яму: «Ведай, Давід у пустыні Эн-Гэдзі».</verse>
				<verse number="3">І Саўл узяў тры тысячы ваяроў, выбранцоў з усяго Ізраіля, і пайшоў, каб шукаць Давіда і людзей ягоных на ўсходнім баку скалаў Дзікіх Козаў.</verse>
				<verse number="4">І прыйшоў ён да загарадак авечых пры дарозе, і была там пячора. І ўвайшоў Саўл туды для патрэбы сваёй, а ў той час Давід і людзі ягоныя хаваліся ў пячоры.</verse>
				<verse number="5">І сказалі Давіду ваяры ягоныя: «Вось дзень, пра які казаў табе ГОСПАД: “Вось Я выдам табе ворагаў тваіх і зробіш з імі, як падабаецца табе”». І ўстаў Давід, і адрэзаў цішком крысо плашча Саўлавага.</verse>
				<verse number="6">Але потым задрыжэла сэрца Давіда, што ён адрэзаў крысо плашча Саўлавага,</verse>
				<verse number="7">і сказаў ён людзям сваім: «Няхай даруе мне ГОСПАД, каб я зрабіў такую рэч гаспадару майму, памазанцу ГОСПАДАВУ, каб выцягнуў руку на яго, бо ён — памазанец ГОСПАДАЎ».</verse>
				<verse number="8">І стрымаў Давід ваяроў сваіх гэтымі словамі, і не дапусьціў іх, каб яны напалі на Саўла. Тым часам Саўл падняўся, выйшаў з пячоры і працягваў шлях свой.</verse>
				<verse number="9">І ўстаў пасьля гэтага Давід, і выйшаў з пячоры, і закрычаў ззаду за Саўлам, кажучы: «Гаспадару мой, валадар!» І глянуў Саўл назад, а Давід упаў тварам на зямлю і пакланіўся яму,</verse>
				<verse number="10">І сказаў ён Саўлу: «Навошта ты слухаеш людзей, якія кажуць: “Давід шукае зла для цябе”?</verse>
				<verse number="11">Вось жа сёньня бачаць вочы твае, што ГОСПАД выдаў цябе ў пячоры ў рукі мае. І гаварылі мне, каб я забіў цябе, але я пашкадаваў цябе, бо казаў: “Не падыму рукі маёй на гаспадара майго, бо ён — памазанец ГОСПАДАЎ”.</verse>
				<verse number="12">Дык вось пабач, бацька мой, крысо плашча твайго. Каля я адрэзаў яго, я не хацеў забіць цябе. І зьвярні ўвагу на гэта, і пераканайся, што я ня маю зла супраць цябе, і не саграшыў я супраць цябе. А ты цікуеш на жыцьцё маё, каб спыніць яго.</verse>
				<verse number="13">Няхай судзіць ГОСПАД мяне і цябе, і няхай адпомсьціць ГОСПАД табе за мяне, а я ня выцягну рукі сваёй на цябе.</verse>
				<verse number="14">Як у старадаўняй прыказцы кажацца: “Ад ліхіх ліха паходзіць”. А рука мая ня зьвернецца супраць цябе.</verse>
				<verse number="15">Каго гоніць валадар Ізраіля? Каго ты перасьледуеш? Сабаку здохлага і адну блыху?</verse>
				<verse number="16">Няхай ГОСПАД будзе судзьдзёю і рассудзіць мяне і цябе. Няхай убачыць і разьбярэ справу маю і вырве мяне з рукі тваёй».</verse>
				<verse number="17">І скончыў Давід казаць гэта да Саўла, і Саўл сказаў: «Ці ж гэта голас твой, сыне мой Давід?» І пачаў Саўл голасна плакаць.</verse>
				<verse number="18">І сказаў ён Давіду: «Ты справядлівейшы, чым я. Бо ты аказваеш мне дабро, а я адгаджаюся табе ліхам.</verse>
				<verse number="19">Вось, ты засьведчыў сёньня, што ставішся да мяне добра, бо калі ГОСПАД выдаў мяне ў рукі твае, ты не забіў мяне.</verse>
				<verse number="20">Бо хто, спаткаўшы ворага свайго, пусьціў бы яго ў добрую дарогу? Няхай ГОСПАД узнагародзіць цябе за тое, што ты сёньня зрабіў адносна мяне.</verse>
				<verse number="21">Я ўжо цяпер ведаю, што ты будзеш валадаром, і будзеш мець у руках валадарства Ізраіля.</verse>
				<verse number="22">І цяпер прысягні мне на ГОСПАДА, што ня зьнішчыш нашчадкаў маіх пасьля мяне і не сатрэш імя майго з роду бацькі майго».</verse>
				<verse number="23">І Давід прысягнуў Саўлу. І вярнуўся Саўл у дом свой, а Давід і людзі ягоныя пайшлі ў горы, у месца недасяжнае.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="25">
				<verse number="1">І памёр Самуэль, і сабраўся ўвесь Ізраіль, і плакалі па ім, і пахавалі яго ў доме ягоным у Раме. А Давід устаў і пайшоў у пустыню Паран.</verse>
				<verse number="2">І быў нейкі чалавек у пустыні Маон, які меў паселасьць сваю ў Кармэлю, і быў той чалавек дужа багаты. Было ў яго авечак тры тысячы і тысячу козаў. І сталася, што ён стрыг статак свой у Кармэлю.</verse>
				<verse number="3">Імя таго чалавека было Наваль, а імя жонкі ягонай — Абігайль. Жанчына тая была разумная і прыгожая, а муж ейны быў жорсткі і злачынны, з роду Халева.</verse>
				<verse number="4">І вось, калі Давід пачуў у пустыні, што Наваль стрыжэ статак свой,</verse>
				<verse number="5">паслаў ён дзесяць юнакоў і сказаў ім: «Ідзіце ў Кармэль і зайдзіце да Наваля, і прывітайце яго ад мяне з мірам,</verse>
				<verse number="6">і скажыце брату майму: “Супакой табе, і мір дому твайму, і ўсяму, што маеш, няхай будзе мір!</verse>
				<verse number="7">Пачуў я, што стрыгуць авечкі ў цябе. Пастухі твае былі разам з намі ў пустыні, і мы не зрабілі ім ніякай прыкрасьці, і не прапала ў іх за гэты ўвесь час нічога са статку, калі былі яны з намі ў Кармэлю.</verse>
				<verse number="8">Запытайся слугаў сваіх, і скажуць яны табе. Дык няхай юнакі гэтыя маюць ласку ў вачах тваіх, бо ў добры дзень прыходзім. Што знойдзе рука твая, дай слугам тваім і сыну твайму Давіду”».</verse>
				<verse number="9">І прыйшлі слугі Давіда, і сказалі Навалю ўсе словы, сказаныя Давідам, і маўчалі.</verse>
				<verse number="10">У адказ сказаў Наваль слугам Давіда: «Хто такі Давід і хто сын Есэя? Сёньня намножылася слугаў, якія пакідаюць паноў сваіх.</verse>
				<verse number="11">Дык я што, маю ўзяць хлеб свой, ваду і мяса, прыгатаванае для стрыгачоў, і даць іх людзям, пра якіх нават ня ведаю, адкуль яны?»</verse>
				<verse number="12">І выбраліся юнакі Давіда ў дарогу адваротную, і прыйшлі, і пераказалі ўсе словы гэтыя Давіду.</verse>
				<verse number="13">І сказаў Давід ваярам сваім: «Няхай кожны падпяражацца мячом сваім!» І падперазаўся кожны мячом сваім, і таксама Давід падперазаўся мячом сваім, і вырушылі з Давідам у лічбе каля чатырохсот чалавек, а дзьвесьце засталіся ў табары.</verse>
				<verse number="14">І адзін са слугаў [Наваля] паведаміў Абігайлі, жонцы Наваля: «Давід прыслаў весьнікаў з пустыні, каб прывіталі гаспадара нашага, а ён дрэнна абыйшоўся з імі.</verse>
				<verse number="15">А людзі тыя былі для нас добрымі, і ня крыўдзілі нас. За ўвесь час, які з імі мы хадзілі ў пустыні, нішто ніколі не прапала.</verse>
				<verse number="16">Былі яны нам мурам ахоўным як у ночы, так і ў дзень, калі мы хадзілі з імі і пасьвілі статак свой.</verse>
				<verse number="17">Дзеля гэтага разваж і падумай, што зрабіць, бо ліхая пастанова прынятая супраць гаспадара нашага і супраць усяго дому ягонага. Ён жа — сын Бэліяла, і з ім ніхто ня можа дамовіцца».</verse>
				<verse number="18">І Абігайль узяла пасьпешна дзьвесьце хлябоў, два буклакі віна, пяць печаных бараноў, пяць мерак пражаных зярнят, сто мерак разынак і дзьвесьце зьвязак сушаных фігаў, і наладавала на аслоў.</verse>
				<verse number="19">І сказала яна слугам сваім: «Вы ідзіце наперадзе, а я буду ісьці за вамі». А мужу свайму, Навалю, не сказала нічога.</verse>
				<verse number="20">І калі яна, седзячы на асьле, зыходзіла па схіле з гары, акурат Давід і людзі ягоныя ішлі насустрач ёй, і яна спаткала іх.</verse>
				<verse number="21">А Давід казаў сабе: «Надарма я захоўваў у пустыні ўсю маёмасьць чалавека гэтага і нішто не прапала з таго, што да яго належала, бо ён адплаціўся ліхам за дабро.</verse>
				<verse number="22">Няхай гэта зробіць Бог з ворагамі Давіда і тое дадасьць, калі я да раніцы пакіну з таго, што яму належыць, хоць бы хлопца».</verse>
				<verse number="23">Калі Абігайль убачыла Давіда, пасьпешна зьлезла з асла і ўпала на твар перад Давідам, і пакланілася яму да зямлі.</verse>
				<verse number="24">І кінулася яна да ног ягоных, і сказала: «Гаспадару мой, мая гэта віна. Дазволь служцы тваёй гаварыць у вушы твае, і выслухай, што скажа служка твая.</verse>
				<verse number="25">Няхай гаспадар мой не зьвяртае ўвагі на чалавека гэтага ліхога, Наваля, бо ён такі, якое імя ягонае, Наваль імя ягонае, і такая ж дурасьць у ім. А я — служка твая, ня бачыла юнакоў гаспадара майго, якіх ты паслаў.</verse>
				<verse number="26">І цяпер, гаспадару мой, на жыцьцё ГОСПАДА і на жыцьцё тваё, ГОСПАД устрымаў цябе ад праліцьця крыві і помсты на сваю руку, каб ворагі твае і ўсе, што хочуць няшчасьця гаспадару майму, падобнымі сталіся да Наваля.</verse>
				<verse number="27">Дзеля таго прымі падарунак гэты, які прынесла служка твая гаспадару свайму, і дай яго юнакам сваім, якія ходзяць разам з гаспадаром маім.</verse>
				<verse number="28">І даруй віну слугі тваёй. А ГОСПАД напэўна збудуе гаспадару майму дом, які будзе трываць, бо гаспадар мой вядзе войны ГОСПАДА, і няхай не спатыкае цябе няшчасьце праз усё жыцьцё тваё.</verse>
				<verse number="29">Калі часам паўстане хто перасьледаваць цябе і цікаваць на жыцьцё тваё, няхай душа гаспадара майго будзе захаваная ў вузьле жыцьця ў ГОСПАДА, Бога твайго, а душу ворагаў тваіх няхай выкіне Ён як з пушчалкі.</verse>
				<verse number="30">А калі споўніць ГОСПАД гаспадару майму ўсё добрае, што абяцаў, і паставіць цябе правадыром Ізраіля,</verse>
				<verse number="31">няхай ня будзе сэрцу гаспадара майго згрызотай і занепакаеньнем, што праліў ты кроў нявінную і не захаваў сябе ад помсты. І калі ГОСПАД аднагародзіць гаспадару майму, ты ўзгадаеш тады пра служку тваю».</verse>
				<verse number="32">І сказаў Давід Абігайлі: «Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог Ізраіля, Які паслаў цябе сёньня на сустрэчу са мной.</verse>
				<verse number="33">І няхай будзе дабраслаўлёна мудрасьць твая, і дабраслаўлёна таксама ты, бо паўстрымала ты мяне сёньня ад праліцьця крыві і ад помсты рукою маёй.</verse>
				<verse number="34">Бо інакш, на жыцьцё ГОСПАДА, Бога Ізраіля, Які стрымаў мяне, каб я не зрабіў табе зла, каб ты ня выйшла хутка на спатканьне мне, не засталося б Наваля нікога мужчынскага роду да сьвітаньня».</verse>
				<verse number="35">І прыняў Давід з рук ейных усё, што яна прынесла, і сказаў ёй: «Ідзі ў супакоі ў дом свой, бо я выслухаў просьбу тваю і ўшанаваў аблічча тваё».</verse>
				<verse number="36">І вярнулася Абігайль да Наваля, а ён тым часам справіў банкет у доме сваім як банкет валадарскі. І сэрца Наваля было вясёлае, бо быў ён надта п’яны. І яна не сказала яму анічога пра гэта да раніцы.</verse>
				<verse number="37">Раніцаю, калі Наваль працьверазіўся ад віна, жонка ягоная расказала яму пра справу гэтую. І замерла сэрца ягонае, і ён зрабіўся як камень.</verse>
				<verse number="38">А праз дзесяць дзён ГОСПАД ударыў Наваля, і ён памёр.</verse>
				<verse number="39">Калі пачуў Давід, што Наваль памёр, сказаў: «Дабраслаўлёны ГОСПАД, Які рассудзіў справу зьнявагі маёй з боку Наваля і захаваў слугу свайго ад зла, а злачыннасьць Наваля зьвярнуў на галаву ягоную». І паслаў Давід сказаць Абігайлі, што ён бярэ яе сабе за жонку.</verse>
				<verse number="40">І вось прыйшлі слугі Давіда да Абігайлі ў Кармэль, і сказалі ёй: «Давід паслаў нас да цябе, каб узяць цябе сабе за жонку».</verse>
				<verse number="41">Яна ўстала, пакланілася тварам да зямлі і сказала: «Вось служка твая ёсьць нявольніцай, каб мыць ногі слугаў гаспадара майго».</verse>
				<verse number="42">І сабралася пасьпешна Абігайль, і села на асла, і пяць служак ейных ішлі за ёю. І паехала яна за пасланцамі Давіда, і сталася жонкаю ягонаю.</verse>
				<verse number="43">Таксама Ахінаам з Езрээля узяў Давід за жонку, і яны абедзьве сталіся жонкамі ягонымі.</verse>
				<verse number="44">А Саўл аддаў Міхаль, дачку сваю, жонку Давіда, Пальту, сыну Ляша, які паходзіў з Галіму.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="26">
				<verse number="1">І прыбылі Зіфейцы ў Гіву да Саўла, і сказалі: «Ведай, Давід хаваецца на ўзгорышчы Гахіля, што на канцы пустыні».</verse>
				<verse number="2">І сабраўся Саўл, і вырушыў ў пустыню Зіф, а з ім тры тысячы мужчынаў, выбранцоў Ізраіля, каб адшукаць Давіда ў пустыні Зіф.</verse>
				<verse number="3">І разлажыўся табарам Саўл на ўзгорышчы Гахіля, на скраю пустыні каля дарогі. А Давід знаходзіўся ў пустыні, і ўбачыў, што выйшаў Саўл за ім у пустыню.</verse>
				<verse number="4">І паслаў ён выведчыкаў, і ўпэўніўся, што Саўл сапраўды прыйшоў.</verse>
				<verse number="5">І ўстаў Давід, і прыйшоў да месца, дзе быў Саўл. І ўбачыў ён месца, дзе спаў Саўл і Абнэр, сын Нэра, начальнік войска. А Саўл спаў у намёце, і астатні народ вакол яго.</verse>
				<verse number="6">І сказаў Давід Ахімэлеху Хетыту і Абішаю, сыну Цэруі, брату Ёава: «Хто пойдзе са мною ў табар да Саўла?» Сказаў Абішай: «Я пайду з табой».</verse>
				<verse number="7">І пайшлі Давід і Абішай цішком ноччу да людзей, і вось, Саўл ляжыць і сьпіць ў намёце, і дзіда ягоная ўбіта ў зямлю каля галавы ягонай, а Абнэр і народ спалі вакол яго.</verse>
				<verse number="8">І сказаў Абішай Давіду: «Сёньня Бог аддае ворага твайго ў рукі твае. Цяпер дазволь, і я прыб’ю яго дзідаю да зямлі раз, і другі ўжо раз ня будзе патрэбы».</verse>
				<verse number="9">І сказаў Давід Абішаю: «Не забівай яго, бо ці ж можа быць не вінаваты той, хто падняў руку сваю на памазанца ГОСПАДАВАГА?»</verse>
				<verse number="10">І сказаў Давід: «На жыцьцё ГОСПАДА, толькі ГОСПАД пакарае яго, або прыйдзе дзень ягоны і ён памрэ, або загіне, пайшоўшы на вайну.</verse>
				<verse number="11">Няхай захавае мяне ГОСПАД, каб я падняў руку сваю на памазанца ГОСПАДАВАГА. А цяпер вазьмі дзіду, што каля галавы ягонай і посуд з вадой, і пойдзем».</verse>
				<verse number="12">І ўзяў Давід дзіду і посуд з вадою, які быў каля галавы Саўла, і яны пайшлі. І ніхто іх ня бачыў, і ніхто ня ведаў, і ніхто не прачнуўся, бо ўсе спалі покатам, бо сон ад ГОСПАДА зыйшоў на іх.</verse>
				<verse number="13">І перайшоў Давід на другі бок, і стаў на вяршыні гары здалёку, і быў вялікі прастор між імі.</verse>
				<verse number="14">І закрычаў Давід да людзей Абнэра, сына Нэра: «Абнэр, чаму не адказваеш?» Абнэр у адказ загаманіў яму: «Хто ты? Чаму ты клічаш валадара?»</verse>
				<verse number="15">І Давід зноў загукаў у бок Абнэра: «Ці ты не мужчына? І хто зраўняецца з табой у Ізраілі? Дык чаму ты не пільнаваў гаспадара свайго, валадара? Бо нехта з народу ўваходзіў, каб забіць валадара, гаспадара твайго.</verse>
				<verse number="16">Ня добра тое, што ты зрабіў. На жыцьцё ГОСПАДА! Заслужыліся вы на сьмерць, бо не пільнавалі гаспадара свайго, памазанца ГОСПАДАВАГА. Вось цяпер паглядзі, дзе дзіда валадара і дзе посуд з вадою, што стаяў каля галавы ягонай?»</verse>
				<verse number="17">І пазнаў Саўл голас Давіда, і сказаў: «Ці гэта голас твой, сыне мой Давід?» Давід адказаў: «Гэта голас мой, гаспадару мой, валадар».</verse>
				<verse number="18">І сказаў: «Чаму гаспадар мой перасьледуе слугу свайго? Што я зрабіў? Ці ёсьць што благое ў руцэ маёй?</verse>
				<verse number="19">Вось цяпер няхай паслухае, гаспадар мой, валадар, словы слугі свайго. Калі ГОСПАД намовіў цябе злавацца на мяне, няхай будзе Яму прыемная пахкая ахвяра. Але калі людзі, няхай будуць яны праклятыя перад ГОСПАДАМ, бо выгналі яны мяне сёньня, каб я ня меў часткі ў спадчыне ГОСПАДА, кажучы: “Ідзі і служы багам чужым”.</verse>
				<verse number="20">Але няхай кроў мая ня будзе вылітая на зямлю далёка ад ГОСПАДА. Бо валадар Ізраіля выбраўся, каб цікаваць на жыцьцё маё, як палюецца ў гарах на курапатку».</verse>
				<verse number="21">І адказаў Саўл: «Саграшыў я. Вярніся, сыне мой Давід, бо ўжо ніколі больш не зраблю табе крыўды, за тое, што дарагая была сёньня ў вачах тваіх душа мая. Відаць, што я быў неразумны, шмат разоў памыляўся».</verse>
				<verse number="22">І сказаў яму Давід: «Вось дзіда валадара. Няхай пяройдзе хто з слугаў і возьме яе.</verse>
				<verse number="23">А ГОСПАД аднагародзіць кожнаму паводле справядлівасьці ягонай і вернасьці. Аддаў цябе сёньня ГОСПАД у рукі мае, але я не хацеў падымаць рукі сваёй на памазанца ГОСПАДАВАГА.</verse>
				<verse number="24">І як каштоўным было жыцьцё тваё ў вачах маіх, так няхай каштоўным будзе жыцьцё маё ў вачах ГОСПАДА, і няхай абароніць Ён мяне ад усякага няшчасьця».</verse>
				<verse number="25">І сказаў Саўл Давіду: «Дабраслаўлёны ты, сын мой Давід, бо ўсё, што будзеш рабіць, зробіш, і будзеш мець посьпех». І Давід пайшоў дарогай сваёй, а Саўл вярнуўся на месца сваё.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="27">
				<verse number="1">І сказаў Давід у сэрцы сваім: «У нейкі дзень траплю я ў рукі Саўла. Ці ня лепш мне ўцячы і ратавацца ў зямлі Філістынцаў, каб перастаў Саўл у-ва ўсіх межах Ізраіля цікаваць на мяне, і я ўхілюся ад рук ягоных».</verse>
				<verse number="2">І сабраўся Давід, і пайшоў сам і шэсьцьсот чалавек разам з ім да Ахіша, сына Маоха, валадара Гату.</verse>
				<verse number="3">І абжыўся Давід з Ахішам у Гаце, сам і ваяры ягоныя кожны з сям’ёй сваёй, Давід з дзьвюма жонкамі сваімі, Ахінаамай з Езрээлю і Абігайль, жонкай Наваля з Кармэлю.</verse>
				<verse number="4">І паведамілі Саўлу, што Давід уцёк у Гат, і ён перастаў шукаць яго.</verse>
				<verse number="5">І сказаў Давід Ахішу: «Калі маю ласку ў вачах тваіх, дай мне месца ў адным з гарадоў зямлі гэтай, каб я мог абжыцца там. Навошта слуга твой мае жыць з табою ў горадзе валадара?»</verse>
				<verse number="6">І даў яму Ахіш у той дзень Цыкляг, і таму Цыкляг стаўся горадам валадароў Юдэйскіх аж да гэтага дня.</verse>
				<verse number="7">І жыў Давід у зямлі Філістынцаў год і чатыры месяцы.</verse>
				<verse number="8">І выходзіў Давід з людзьмі сваімі, і нападаў на Гешурцаў, на Гірзеяў і на Амалека. Гэтыя вось народы жылі на зямлі ад веку пры дарозе на Шур і аж да зямлі Эгіпту.</verse>
				<verse number="9">І пустошыў Давід тую зямлю, не пакідаючы жывымі ані мужчыны, ані жанчыны, і забіраў авечак і валоў, аслоў, вярблюдаў і адзеньне, і вяртаўся, і прыходзіў да Ахіша.</verse>
				<verse number="10">І пытаўся ў яго Ахіш: «На каго нападалі вы сёньня?» Давід адказваў: «На Нэгеў у Юдэі і на Нэгеў Ерхамээля, і на Нэгеў Кенейскі».</verse>
				<verse number="11">Ані мужчыны, ані жанчыны не ашчаджаў Давід, каб прыводзіць іх у Гат, бо казаў ён: «Каб часам не сказалі на нас: “Гэта зрабіў Давід”». І гэткія былі ўчынкі ягоныя ў-ва ўсе дні, калі ён жыў у краіне Філістынцаў.</verse>
				<verse number="12">І давяраў Ахіш Давіду, кажучы: «Стаўся ён ненавісным народу свайму, Ізраілю, таму будзе ён мне слугою вечна».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="28">
				<verse number="1">У тыя дні сабралі Філістынцы дружыны свае, каб прыгатаваць іх на вайну супраць Ізраіля. І Ахіш сказаў Давіду: «Ведай, што ты пойдзеш са мною ў табар, ты і людзі твае».</verse>
				<verse number="2">І сказаў Давід Ахішу: «Цяпер і ты даведаешся, што будзе рабіць слуга твой». А Ахіш адказаў Давіду: «Стаўлю цябе ахоўнікам галавы маёй на ўсе часы».</verse>
				<verse number="3">Самуэль памёр, і плакаў па ім увесь Ізраіль, і пахавалі яго ў горадзе ягоным, у Раме. А Саўл прагнаў варажбітоў і чараўнікоў з краіны.</verse>
				<verse number="4">Тым часам Філістынцы, сабраўшыся, прыйшлі і разлажыліся табарам у Шунэме. А Саўл сабраў ўсяго Ізраіля і разлажыўся табарам у Гільбоа.</verse>
				<verse number="5">І паглядзеў Саўл на табар Філістынцаў, і спалохаўся, і задрыжала ў ім сэрца.</verse>
				<verse number="6">І пытаўся ён ГОСПАДА, але Ён яму не адказаў, ані праз сон, ані праз урым, ані праз прарокаў.</verse>
				<verse number="7">І сказаў Саўл слугам сваім: «Пашукайце мне жанчыну, якая выклікае духі. Я пайду да яе і запытаюся праз яе». І паведамілі яму слугі ягоныя: «Ёсьць жанчына, якая выклікае духі, у Эндоры».</verse>
				<verse number="8">І зьмяніў Саўл адзеньне сваё, і апрануўся ў іншае адзеньне, і пайшоў сам, а разам з ім два мужчыны. І прыйшлі яны да тае жанчыны ноччу, і сказаў ёй Саўл: «Паваражы мне і выкліч мне таго, каго я табе скажу».</verse>
				<verse number="9">Жанчына сказала яму: «Ведаеш хіба, што зрабіў Саўл? Ён выгнаў варажбітоў і чараўнікоў з краіны. Чаму цікуеш ты на жыцьцё маё, хочучы выставіць мяне на сьмерць».</verse>
				<verse number="10">І Саўл прысягнуў на ГОСПАДА, кажучы: «На жыцьцё ГОСПАДА! Ня будзе табе нічога благога ў гэтай справе».</verse>
				<verse number="11">І спыталася ў яго жанчына: «Каго выклікаць табе?» Ён сказаў: «Выкліч мне Самуэля».</verse>
				<verse number="12">Калі жанчына ўбачыла Самуэля, усклікнула моцным голасам і сказала Саўлу: «Чаму ты мяне падмануў? Ты ж Саўл!»</verse>
				<verse number="13">І сказаў ёй валадар: «Ня бойся. Што ты бачыш?» А тая жанчына сказала Саўлу: «Бачу чалавека Божага, што выходзіць з зямлі».</verse>
				<verse number="14">І спытаўся ён: «Як выглядае?» Адказала яна: «Стары чалавек выходзіць, апрануты ў доўгую шату». І пазнаў Саўл, што гэта Самуэль, і ўпаў перад ім тварам да зямлі, і пакланіўся.</verse>
				<verse number="15">І сказаў Самуэль Саўлу: «Чаму ты не даеш мне супакою і выклікаеш мяне?» Саўл адказаў: «Я знаходжуся ў вялікім горы, бо Філістынцы ваююць супраць мяне, а Бог адступіўся ад мяне і не адказвае мне ані праз прарокаў, ані праз сон. Дык я паклікаў цябе, каб ты навучыў мяне, што я маю рабіць?»</verse>
				<verse number="16">І сказаў яму Самуэль: «Навошта ты пытаешся ў мяне, калі ГОСПАД адступіўся ад цябе, і стаўся ворагам тваім?</verse>
				<verse number="17">Зрабіў ГОСПАД так, як казаў праз мяне; Ён забраў валадарства з рукі тваёй і аддаў яго бліжняму твайму Давіду,</verse>
				<verse number="18">бо ты ня слухаў голас ГОСПАДА, і ня споўніў яраснага гневу Ягонага на Амалека. Дзеля таго, вось гэта ўчыніў табе ГОСПАД сёньня.</verse>
				<verse number="19">І аддасьць ГОСПАД Ізраіля разам з табою у рукі Філістынцаў. Заўтра ты і сыны твае будзеце са мною, таксама табар Ізраіля аддасьць ГОСПАД у рукі Філістынцаў».</verse>
				<verse number="20">І Саўл упаў усім целам на зямлю, і ахапіў яго жах на словы Самуэля, і пакінулі яго сілы, і ня еў ён хлеба увесь дзень той і ўсю тую ноч.</verse>
				<verse number="21">І падыйшла тая жанчына да Саўла, і спасьцярогшы, што ён быў надта перапалоханы, сказала яму: «Вось служка твая паслухала цябе, і аддала жыцьцё сваё ў рукі твае, бо я паслухалася загаду твайго, які ты мне даў.</verse>
				<verse number="22">Дык цяпер і ты паслухай голасу служкі сваёй. Я дам табе лусту хлеба, а ты зьеш, і паздаравееш, і зможаш выбрацца ў дарогу».</verse>
				<verse number="23">Але ён адмовіўся, кажучы: «Ня буду есьці». А слугі ягоныя і жанчына тая ўпрошвалі яго, і ён, паслухаўшы іх, падняўся з зямлі і сеў на ложку.</verse>
				<verse number="24">Жанчына тая мела кормнае цяля ў доме сваім, і яна пасьпешна зарэзала яго, і ўзяўшы муку і рашчыніўшы яе, напякла праснакоў.</verse>
				<verse number="25">І палажыла ўсё гэта перад Саўлам і перад слугамі ягонымі, і яны, пад’еўшы, сабраліся і адыйшлі ў тую самую ноч.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="29">
				<verse number="1">І сабралі Філістынцы ўсе дружыны свае каля Афэку, а Ізраільцяне расклаліся табарам каля крыніцы, якая была ў Езрээлі.</verse>
				<verse number="2">І валадары Філістынскія стаялі на чале сотняў і тысячаў, а Давід з ваярамі сваімі ішоў у канцы, пры Ахішу.</verse>
				<verse number="3">І сказалі валадары Філістынскія: «Што гэта за Гебраі?» І Ахіш тлумачыў князям Філістынскім: «Гэта Давід, слуга ў Саўла, валадара Ізраіля. Ён ужо шмат часу, некалькі гадоў быў у мяне, і я не знайшоў у ім чагосьці такога ад дня, у які ён прыйшоў да мяне, аж да гэтага дня!»</verse>
				<verse number="4">Але загневаліся на яго князі Філістынскія, і сказалі яму: «Няхай вернецца гэты чалавек і сядзіць на месцы сваім, дзе ты пасадзіў яго, і няхай не ідзе з намі ў бой, каб ня стаўся ён ворагам нашым, калі пачнем бой. Якім чынам мог бы ён вярнуць ласку ў валадара свайго, калі не галовамі гэтых людзей?</verse>
				<verse number="5">Ці ж гэта ня той самы Давід, якому сьпявалі пры танцах: “Пабіў Саўл тысячы, а Давід — дзясяткі тысячаў”?»</verse>
				<verse number="6">І паклікаў Ахіш Давіда, і сказаў яму: «На жыцьцё ГОСПАДА! Ты — чэсны і добры ў вачах маіх, ты выходзіў і вяртаўся разам са мною ў табар, я не знайшоў у табе нічога благога ад дня, у які ты прыйшоў да мяне, аж да гэтага дня. Але князям ты не падабаешся.</verse>
				<verse number="7">Дык вярніся і ідзі ў супакоі, і не калеч вачэй валадароў Філістынскіх».</verse>
				<verse number="8">І сказаў Давід Ахішу: «Што я такога зрабіў, або што знайшоў ты такога ў слузе тваім ад дня, калі я прыйшоў да цябе, аж да гэтага дня, каб ня мог я ісьці і ваяваць супраць ворагаў гаспадара майго, валадара?»</verse>
				<verse number="9">У адказ Ахіш сказаў Давіду: «Ведаю я, што ты добры ў вачах маіх, як анёл Божы, але валадары Філістынскія сказалі: “Няхай не ідзе ён з намі ў бой”.</verse>
				<verse number="10">Дзеля таго ўстань ты і слугі гаспадара твайго, якія прыйшлі з табой, і ўстаньце вельмі рана, і як пачне днець, адыйдзіце адсюль».</verse>
				<verse number="11">І ўстаў ноччу Давід і людзі ягоныя, каб вырушыць у дарогу раніцай і вярнуцца ў зямлю Філістынскую. А Філістынцы пайшлі ў Езрээль.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="30">
				<verse number="1">Калі Давід разам з ваярамі сваімі вяртаўся ў Цыкляг, Амалекцы напалі на Нэгеў і Цыкляг, і здабылі Цыкляг, і спалілі агнём.</verse>
				<verse number="2">І забралі яны ў палон жанчынаў, якія ў ім былі, і ўсіх, ад найменшага да найбольшага, але не забілі нікога, і павялі з сабою, і вярталіся дарогай сваёй.</verse>
				<verse number="3">І калі Давід з людзьмі сваімі вярнуліся ў горад, быў ён ужо спалены, а жонкі іхнія і сыны, і дочкі забраныя ў няволю.</verse>
				<verse number="4">І загаласілі Давід і народ, які быў з ім, і плакалі яны, аж пакуль ім хапіла сьлёзаў.</verse>
				<verse number="5">І ўзялі ў палон таксама абодвух жонак Давіда, Ахінааму з Езрээлю і Абігайль, жонку Наваля з Кармэлю.</verse>
				<verse number="6">І Давід адчуваў вялікае гора, і хацеў народ яго ўкаменаваць, бо засмучаная была душа кожнага дзеля сыноў іхніх і дачок. Але Давід набраў сілы ў ГОСПАДЗЕ, Богу сваім,</verse>
				<verse number="7">і сказаў сьвятару Абіятару, сыну Ахімэлеха: «Прынясі мне эфод!» І Абіятар прынёс эфод Давіду.</verse>
				<verse number="8">І раіўся Давід ў ГОСПАДА, пытаючыся: «Ці гнацца за гэтай ардою? І ці я даганю іх?» І сказаў яму ГОСПАД: «Ганіся! Без сумніву, дагоніш іх і адбярэш здабычу».</verse>
				<verse number="9">І пайшоў Давід сам і шэсьцьсот ваяроў, што былі пры ім, і дайшлі да ручая Бэсор, і тыя, што змучыліся, на крыху затрымаліся.</verse>
				<verse number="10">І гнаўся Давід і чатырыста ваяроў, а дзьвесьце спыніліся, бо былі змучаныя і не маглі перайсьці праз ручай Бэсор.</verse>
				<verse number="11">І знайшлі яны ў полі чалавека Эгіпцяніна, і прывялі яго да Давіда, і далі яму хлеба, і ён зьеў, і далі яму вады напіцца.</verse>
				<verse number="12">Далі яму таксама кавалак сушаных фігаў і дзьве гронкі разынак. І калі ён зьеў, вярнуўся да яго дух ягоны, бо ён ўжо тры дні і тры ночы ня еў хлеба і ня піў вады.</verse>
				<verse number="13">І спытаўся ў яго Давід: «Чый ты і адкуль?» Ён сказаў яму: «Я — малады Эгіпцянін, нявольнік Амалека. Кінуў мяне гаспадар мой, бо я захварэў тры дні таму.</verse>
				<verse number="14">Мы вось напалі на Нэгеў Керэтаў, і на Нэгеў Юды, і на Нэгеў Халева, і Цыкляг спалілі агнём».</verse>
				<verse number="15">І спытаў у яго Давід: «Ці можаш ты нас завесьці да той арды?» Ён адказаў: «Прысягні мне на Бога, што не заб’еш мяне і не аддасі мяне ў рукі гаспадара майго, і тады я завяду цябе да той арды».</verse>
				<verse number="16">І ён павёў яго. А тыя разыйшліся па ўсёй краіне, елі і пілі, і сьвяткавалі дзеля вялікага рабунку, сабранага ў зямлі Філістынскай і Юдэйскай.</verse>
				<verse number="17">І забіваў іх Давід ад раніцы аж да вечару наступнага дня, і ніхто з іх не застаўся, акрамя чатырохсот юнакоў, якія, сеўшы на вярблюдаў, уцяклі.</verse>
				<verse number="18">І забраў Давід усё, што быў нарабаваўшы Амалек, і вызваліў таксама абедзьве жонкі свае.</verse>
				<verse number="19">І ніхто ў іх не загінуў, ад найменшага да найбольшага, ані сыны, ані дочкі, са здабычы і з усяго, што тыя нарабавалі; усё забраў Давід назад.</verse>
				<verse number="20">І ўзяў Давід усе авечкі і быдла, і гналі іх перад ім, крычучы: «Вось здабыча Давіда!»</verse>
				<verse number="21">І Давід дайшоў да тых двухсот чалавек, што былі змучаныя і не маглі ісьці з Давідам, і засталіся каля ручая Бэсор. І перанялі яны Давіда і людзей ягоных, і падыйшоў да іх Давід, і прывітаў іх.</verse>
				<verse number="22">Але ўсякія ліхія і нягодныя людзі, што хадзілі з Давідам, сказалі ім: «Яны не пайшлі разам з намі, дык мы не аддамо ім здабычу, якую мы забралі. Могуць яны забраць толькі жонак сваіх і дзяцей і пайсьці».</verse>
				<verse number="23">Сказаў на гэта Давід: «Нельга рабіць так, браты мае, з тым, што даў нам ГОСПАД. Ён захаваў нас, і аддаў арду гэтую, якая на нас напала, у рукі нашыя.</verse>
				<verse number="24">Хто паслухае вас у гэтай справе? Будуць мець аднолькавую частку і тыя, што ваявалі, і тыя, што заставаліся ў табары, роўна будзе падзелена».</verse>
				<verse number="25">Ад гэтага дня сталася гэта законам і звычаем для Ізраільцянаў, і пратрывала па сёньняшні дзень.</verse>
				<verse number="26">Калі Давід вярнуўся ў Цыкляг, паслаў ён частку здабычы старшыням Юды, сябрам сваім, кажучы: «Гэта для вас дар са здабычы на ворагах ГОСПАДА».</verse>
				<verse number="27">І паслаў ён тым, што ў Бэтэлі, і тым, што ў Рамот-Нэгэве, і тым, што ў Яттэры,</verse>
				<verse number="28">і тым, што ў Арэры, і тым, што ў Сіфмоце, і тым, што ў Эштэмоа,</verse>
				<verse number="29">і тым, што ў Ракалі, і ў гарадах Ерахмээльцаў, і ў гарадах Кенэйцаў,</verse>
				<verse number="30">а таксама тым, што жылі ў Харме, Бор-Ашане і Атаху,</verse>
				<verse number="31">Хеўроне, і ў-ва ўсе месцы, дзе праходзіў Давід з ваярамі сваімі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="31">
				<verse number="1">А Філістынцы ў той час ваявалі з Ізраільцянамі, і ваяры Ізраіля пабеглі ад Філістынцаў, і падалі забітыя на ўзгорышчы Гільбоа.</verse>
				<verse number="2">І дагналі Філістынцы Саўла і сыноў ягоных, і забілі Ёнатана, Абінадава і Малькішуа, сыноў Саўла.</verse>
				<verse number="3">Урэшце бой ішоў толькі каля Саўла. І сталі страляць у яго лучнікі, і ён задрыжэў перад абліччам іхнім.</verse>
				<verse number="4">І сказаў Саўл зброяносцу свайму: «Вазьмі меч свой, і забі мяне ім, каб не прыйшлі гэтыя вось неабрэзаныя і не забілі мяне самі, і ня зьдзекваліся з мяне». Але зброяносец не хацеў гэтага зрабіць, бо вельмі баяўся. І Саўл сам дастаў меч, і сам кінуўся на яго.</verse>
				<verse number="5">Калі зброяносец ўбачыў, што Саўл памёр, тады сам таксама кінуўся на меч свой, і разам з ім памёр.</verse>
				<verse number="6">У той дзень загінулі разам Саўл і тры сыны ягоныя, і зброяносец, і тыя, што з ім былі.</verse>
				<verse number="7">І калі Ізраільцяне, што жылі на другім баку раўніны, і на тым баку Ярдану, убачылі, што войска Ізраіля ўцякло, і што загінулі Саўл і сыны ягоныя, яны пакінулі гарады свае і паўцякалі. І прыйшлі Філістынцы, і абжыліся ў іх.</verse>
				<verse number="8">Назаўтра прыйшлі Філістынцы абдзіраць забітых і знайшлі Саўла і трох сыноў ягоных, што ляжалі на ўзгорышчы Гільбоа.</verse>
				<verse number="9">І адрэзалі яны яму галаву, і забралі зброю, і па ўсёй зямлі Філістынскай разьнесьлі вестку багам сваім і народу.</verse>
				<verse number="10">І палажылі яны зброю ягоную ў сьвятыні Астарты, а цела ягонае павесілі на муры Бэт-Шэану.</verse>
				<verse number="11">Калі даведаліся жыхары Ябэшу ў Гілеадзе пра тое, што Філістынцы ўчынілі з Саўлам,</verse>
				<verse number="12">падняліся ўсе мужныя людзі, і ішлі ўсю ноч, і зьнялі цела Саўла і целы сыноў ягоных з муру Бэт-Шэану, і прынесьлі іх у Ябэш, і спалілі іх там.</verse>
				<verse number="13">І ўзялі яны косткі іхнія, і пахавалі пад тамарыскам у Ябэшы, і посьцілі сем дзён.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="10">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Пасьля сьмерці Саўла і пасьля перамогі над Амалекам Давід вярнуўся і спыніўся на два дні ў Цыклягу.</verse>
				<verse number="2">На трэйці дзень зьявіўся нейкі чалавек з табару, з атачэньня Саўла ў падзёртым адзеньні і з пасыпанай зямлёй галавой. Ён падыйшоў да Давіда і пакланіўся тварам да зямлі.</verse>
				<verse number="3">Давід спытаўся ў яго: «Адкуль ты прыйшоў?» Ён адказаў Давіду: «Я ўцёк з табару Саўла».</verse>
				<verse number="4">Сказаў яму Давід: «Што сталася? Скажы мне». Ён сказаў: «Людзі паўцякалі з месца бою, і шмат народу загінула, таксама Саўл і Ёнатан, сын ягоны, загінулі».</verse>
				<verse number="5">І спытаўся Давід у юнака, які яму расказваў: «Адкуль ты ведаеш, што памёр Саўл і Ёнатан, сын ягоны?»</verse>
				<verse number="6">Юнак, які прынёс яму гэтую вестку, сказаў яму: «Я выпадкова ўзыйшоў на гару Гільбоа, і акурат Саўл ляжаў прабіты на дзідзе сваёй, а ўжо коньнікі і калясьніцы даганялі яго.</verse>
				<verse number="7">Ён, аглянуўшыся і ўбачыўшы мяне, паклікаў мяне. Я яму адказаў: “Вось я”.</verse>
				<verse number="8">Ён спытаўся ў мяне: “Хто ты?” Я сказаў яму: “Я — Амалекіцянін”.</verse>
				<verse number="9">І ён сказаў мне: “Падыйдзі да мяне, і забі мяне, бо туга сьмяротная ахапіла мяне, але душа мая ўсё яшчэ ў-ва мне”.</verse>
				<verse number="10">Я падыйшоў да яго і забіў яго, бо ведаў, што ня будзе ён жыць пасьля падзеньня свайго, і ўзяў я вянок з галавы ягонай і нараменьнік, і прынёс іх гаспадару майму».</verse>
				<verse number="11">І схапіўся Давід за шаты свае, і разьдзёр іх, і ўсё людзі, каторыя былі з ім.</verse>
				<verse number="12">І галасілі яны, і плакалі, і посьцілі аж да вечара дзеля Саўла і дзеля Ёнатана, сына ягонага, і дзеля народу ГОСПАДА, і дзеля дому Ізраіля, якія пагінулі ад мяча.</verse>
				<verse number="13">І сказаў Давід юнаку, які пра гэта паведаміў яму: «Адкуль ты?» Ён адказаў: «Я — сын прыхадня, Амалекіцяніна».</verse>
				<verse number="14">І сказаў яму Давід: «Як ты адважыўся падняць руку і забіць памазанца ГОСПАДАВАГА?»</verse>
				<verse number="15">І паклікаў Давід аднаго з юнакоў, і загадаў: «Падыйдзі і забі яго». І той забіў яго, і ён памёр.</verse>
				<verse number="16">І сказаў Давід: «Кроў твая на галаву тваю, бо сказанае табою сьведчыла супраць цябе, калі ты казаў: “Я забіў памазанца ГОСПАДАВАГА”».</verse>
				<verse number="17">І аплакваў Давід Саўла і Ёнатана, сына ягонага, гэтым жалобным сьпевам,</verse>
				<verse number="18">і загадаў навучыць яму сыноў Юды, і ён быў запісаны ў Кнізе Справядлівага, і сказаў ён:</verse>
				<verse number="19">«Слаўныя твае, Ізраілю, пагінулі на гарах тваіх. Як жа маглі пагінуць такія мужныя?!</verse>
				<verse number="20">Не расказвайце гэтага ў Гаце, не абвяшчайце пра гэта на вуліцах Ашкелёну, каб часам не цешыліся з гэтага дочкі Філістынскія, каб не радаваліся дочкі неабрэзаных.</verse>
				<verse number="21">Горы Гільбоа! Няхай не спадзе на вас ані раса, ані дождж, і няхай ня будзе на вас палёў урадлівых, бо там апаганены шчыт мужных, шчыт Саўла, быццам ня быў ён памазаны алеем.</verse>
				<verse number="22">Без крыві забітых, бяз тлушчу мужных лук Ёнатана ніколі не вяртаўся назад, і меч Саўла не вяртаўся дарма.</verse>
				<verse number="23">Саўла і Ёнатана, якія любілі адзін аднаго і жылі ў згодзе, сьмерць таксама не разлучыла. Скарэйшыя за арлоў і дужэйшыя за ільвоў яны былі.</verse>
				<verse number="24">Дочкі Ізраільскія, плачце дзеля Саўла, які апранаў вас у раскошныя шаты чырвоныя, які даваў вам аздобы залатыя для ўпрыгожваньня вашага.</verse>
				<verse number="25">Як жа маглі загінуць у баі такія мужныя! Ёнатан забіты на ўзгорках тваіх.</verse>
				<verse number="26">О, як шкадую цябе, браце мой Ёнатан! Ты быў мне вельмі дарагі. Любоў твая была для мяне даражэй за любоў жаночую.</verse>
				<verse number="27">Як палеглі героі, загінула зброя баявая!»</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">Пасьля тых падзеяў раіўся Давід з ГОСПАДАМ: «Ці маю пайсьці ў адзін з гарадоў Юдэйскіх?» І ГОСПАД яму сказаў: «Ідзі». Давід спытаўся: «Куды маю ісьці?» І ГОСПАД адказаў яму: «У Хебўрон».</verse>
				<verse number="2">І пайшоў туды Давід разам з дзьвюма жонкамі сваімі, Ахінаамай з Езрээлю і Абігайль, колішняй жонкай Наваля з Кармэлю.</verse>
				<verse number="3">Павёў ён разам людзей сваіх, якія з ім былі, кожнага з сям’ёй сваёй, і абжыліся яны ў гарадах Хеўрону.</verse>
				<verse number="4">І прыйшлі людзі Юды, і памазалі там Давіда, каб ён валадарыў над домам Юды. І павядомлена было Давіду, што жыхары Ябэшу ў Гілеадзе пахавалі Саўла.</verse>
				<verse number="5">І паслаў Давід весьнікаў да жыхароў Ябэшу, каб сказалі яны ім: «Будзьце дабраслаўлеёныя ГОСПАДАМ, бо вы зьявілі міласэрнасьць гаспадару вашаму, Саўлу, бо вы пахавалі яго.</verse>
				<verse number="6">Няхай за гэта ГОСПАД зьявіць вам міласэрнасьць і праўду, але і я аднагараджуся вам за тое, што вы так учынілі.</verse>
				<verse number="7">Няхай цяпер будуць дужымі рукі вашыя, і вы будзьце адважнымі, бо памёр гаспадар ваш Саўл, а мяне дом Юды памазаў на валадара сабе».</verse>
				<verse number="8">А Абнэр, сын Нэра, начальнік войска Саўла, узяў Ішбаала, сына Саўла, і прывёў яго ў Маханаім,</verse>
				<verse number="9">і паставіў яго валадаром над Гілеадам, і над Ашэрам, і над Езрээлем, і над Эфраімам, і над Бэн’ямінам, і над усім Ізраілем.</verse>
				<verse number="10">Ішбаал, сын Саўла, меў сорак гадоў, калі пачаў валадарыць над Ізраілем, і валадарыў ён два гады. Толькі дом Юды прызнаваў [за валадара] Давіда.</verse>
				<verse number="11">Сем з паловай гадоў валадарыў Давід над домам Юды, і жыў ён у Хеўроне.</verse>
				<verse number="12">Абнэр, сын Нэра, і слугі Ішбаала, сына Саўла, з Маханаіму выйшлі ў Гібэон.</verse>
				<verse number="13">Таксама Ёаў, сын Цэруі, і слугі Давіда выйшлі і спаткаліся з імі каля сажалкі Гібэонскай. І калі сустрэліся, адны сталі на адным баку сажалкі, а другія — на другім баку сажалкі.</verse>
				<verse number="14">І сказаў Абнэр Ёаву: «Няхай юнакі ўстануць і няхай пагуляюць перад намі». Ёаў сказаў: «Няхай устануць».</verse>
				<verse number="15">І ўсталі, і пайшлі дванаццаць Бэн’ямінцаў з боку Ішбаала, сына Саўла, і дванаццаць юнакоў з боку Давіда.</verse>
				<verse number="16">І схапіў кожны свайго супраціўніка за галаву, і ўсадзіў меч у бок ягоны, і паваліліся разам. І названае было месца тое Хелкат-Гаццурым, што ў Гібэоне.</verse>
				<verse number="17">І пачалася ў той дзень вельмі страшная бойка, у якой Абнэр і людзі Ізраіля былі пераможаныя ваярамі Давіда.</verse>
				<verse number="18">Былі там таксама тры сыны Цэруі: Ёаў, Абішай і Асаэль. І Асаэль быў вельмі хуткім у нагах, як сарна ў полі.</verse>
				<verse number="19">І пагнаўся Асаэль за Абнэрам, і не зварочваў ані направа, ані налева, перасьледуючы яго.</verse>
				<verse number="20">І аглянуўся Абнэр назад, і спытаўся: «Ці гэта ты, Асаэль!?» Ён адказаў: «Я».</verse>
				<verse number="21">І сказаў яму Абнэр: «Павярніся направа ці налева і схапі аднаго з юнакоў, і вазьмі сабе здабычу з яго». Але Асаэль не хацеў адступіцца ад яго.</verse>
				<verse number="22">І зноў сказаў Асаэлю Абнэр: «Адступіся, бо буду змушаны прыбіць цябе да зямлі, і тады не змагу падняць аблічча майго перад Ёавам, братам тваім».</verse>
				<verse number="23">Але той не хацеў слухаць яго і спыніцца. І Абнэр, павярнуўшы дзіду, ударыў яго ў жывот; і дзіда прайшла яго наскрозь, і ён памёр там. І ўсе, хто праходзіў праз тое месца, дзе ўпаў Асаэль і памёр, затрымоўваліся.</verse>
				<verse number="24">І перасьледавалі Ёаў і Абішай Абнэра. Сонца ўжо зайшло, калі яны прыйшлі да ўзгорышча Амма, якое побач Гіяху, пры дарозе ў пустыню Гібэонскую.</verse>
				<verse number="25">І сабраліся Бэн’ямінцы вакол Абнэра, творачы адну дружыну, і затрымаліся на вяршыні ўзгорка.</verse>
				<verse number="26">Адтуль закрычаў Абнэр да Ёава і сказаў: «Ці аж да вынішчэньня будзе выцягнуты меч твой? Ці ты ня ведаеш, што вынікі будуць горкімі? Чаму ты не загадаеш народу, каб ён перастаў перасьледаваць братоў сваіх?»</verse>
				<verse number="27">Ёаў адказаў: «На жыцьцё Бога, каб ты не казаў інакш, то яшчэ зранку перасталі б людзі перасьледаваць братоў сваіх».</verse>
				<verse number="28">І Ёаў затрубіў у трубу, і спынілася ўсё войска, і не перасьледавалі болей Ізраіля, і больш ужо не ваявалі.</verse>
				<verse number="29">А Абнэр і ваяры ягоныя ішлі ўсю ноч праз Арабу, перайшлі Ярдан, і прайшоўшы ўвесь Бітрон, прыйшлі ў Маханаім.</verse>
				<verse number="30">І вярнуўся Ёаў з пагоні за Абнэрам, і сабраў увесь народ, і сярод слугаў Давіда не хапала дзевятнаццаці чалавек, акрамя Асаэля.</verse>
				<verse number="31">А ваяры Давіда забілі трыста шэсьцьдзесят Бэн’ямінцаў і людзей, што былі з Абнэрам, якія памерлі.</verse>
				<verse number="32">І ўзялі яны Асаэля, і пахавалі яго ў магіле бацькі ягонага, што ў Бэтлееме. Потым Ёаў і ваяры ягоныя ішлі ўсю ноч і на самым сьвітаньні дайшлі да Хеўрону.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">І працягвалася ваяваньне паміж домам Саўла і домам Давіда. Давід ставаўся дужэйшым, а дом Саўла слабеў.</verse>
				<verse number="2">І нарадзіліся ў Давіда сыны ў Хеўроне. Першародным быў Амнон ад Ахінаамы з Езрээлю,</verse>
				<verse number="3">а другім быў Хілеаў ад Абігайль, жонкі Наваля з Кармэлю, а трэцім — Абсалом, сын Маахі, дачкі Тальмая, валадара Гешуру;</verse>
				<verse number="4">а чацьвёртым — Адонія, сын Хагіты, а пятым — Шэфатыя, сын Абіталі;</verse>
				<verse number="5">а шостым — Ітрэам ад Эглі, жонкі Давіда. Яны нарадзіліся Давіду ў Хеўроне.</verse>
				<verse number="6">І калі працягвалася вайна паміж домам Саўла і домам Давіда, Абнэр, сын Нэра, трымаўся дому Саўла.</verse>
				<verse number="7">У Саўла была наложніца на імя Рыцпа, дачка Аі. І сказаў Ішбаал Абнэру: «Чаму ты ўвайшоў да наложніцай бацькі майго?»</verse>
				<verse number="8">Абнэр дужа ўзлаваўся дзеля словаў Ішбаала і сказаў: «Ці ж я — сабачая галава з Юды? Сёньня я зьяўляю міласэрнасьць дому Саўла, бацькі твайго, братам ягоным і сябрам ягоным, і цябе не аддаў у рукі Давіда, а ты сварышся на мяне сёньня дзеля гэтае жанчыны?</verse>
				<verse number="9">Няхай гэта зробіць Бог з Абнэрам, і яшчэ дадасьць, калі я не зраблю Давіду так, як ГОСПАД запрысяг яму,</verse>
				<verse number="10">і забяру валадарства ад дома Саўла, і пастаўлю пасад Давіда над Ізраілем і над Юдам, ад Дану аж да Бээр-Шэвы».</verse>
				<verse number="11">І той ня мог адказаць Абнэру нічога, бо баяўся яго.</verse>
				<verse number="12">І паслаў Абнэр весьнікаў ад сябе да Давіда, каб сказалі яны: «Чыя гэта зямля?», і яшчэ сказалі: «Заключы запавет са мной, і рука мая будзе з табою, каб прывесьці да цябе ўвесь народ Ізраіля».</verse>
				<verse number="13">Давід адказаў: «Добра, я заключу з табой запавет, але толькі прашу цябе аб адной рэчы, кажучы: “Ты ня ўбачыш аблічча майго, калі не прывядзеш Міхаль, дачку Саўла, калі прыйдзеш убачыць мяне”».</verse>
				<verse number="14">І паслаў Давід весьнікаў да Ішбаала, сына Саўла, сказаць яму: «Зьвярні мне жонку маю Міхаль, якую набыў я за сто абрэзаных скуравінак Філістынскіх».</verse>
				<verse number="15">І паслаў Ішбаал пасланцоў, і ўзяў яе ад мужа ейнага, Палціэля, сына Ляіша.</verse>
				<verse number="16">І ішоў за ёй муж ейны, плачучы аж да Бахурыму, але Абнэр сказаў яму: «Вяртайся дамоў!» І ён вярнуўся.</verse>
				<verse number="17">І зьвярнуўся Абнэр да старшыняў Ізраіля, кажучы: «Ужо даўно хацелі вы мець валадаром сваім Давіда.</verse>
				<verse number="18">Дык зьдзейсьніце гэта цяпер, бо ГОСПАД сказаў Давіду: “Рукою слугі Майго Давіда Я выратую народ Мой, Ізраіля, з рук Філістынцаў і ўсіх ворагаў ягоных”».</verse>
				<verse number="19">Падобна гаварыў Абнэр і Бэн’ямінцам. І пайшоў Абнэр у Хеўрон, каб пераказаць Давіду ўсё, чаго жадаў Ізраіль і ўвесь дом Бэн’яміна.</verse>
				<verse number="20">І прыйшоў да Давіда ў Хеўрон з дваццацьцю ваярамі, і Давід справіў банкет Абнэру і людзям ягоным, што былі з ім.</verse>
				<verse number="21">І сказаў Абнэр Давіду: «Я ўстану і пайду, і зьбяру да цябе, гаспадара майго, валадара, увесь Ізраіль; і ўвойдуць яны з табой ў запавет, і будзеш ты валадарыць над усім, як жадае душа твая». І адпусьціў Давід Абнэра, і ён пайшоў у супакоі.</verse>
				<verse number="22">У тую пару слугі Давіда і Ёаў вярталіся з паходу з вялікай здабычаю. А Абнэра не было ўжо разам з Давідам у Хеўроне, бо Давід адпусьціў яго, і ён пайшоў у супакоі!</verse>
				<verse number="23">Калі Ёаў і войска, якое было з ім, вярнуліся, паведамілі Ёаву: «Абнэр, сын Нэра, быў у валадара, і ён адпусьціў яго, і ён пайшоў у супакоі».</verse>
				<verse number="24">І прыйшоў Ёаў да валадара, і сказаў яму: «Што ты зрабіў? Вось жа прыйшоў да цябе Абнэр. Дык чаму ты адпусьціў яго і ён адыйшоў у супакоі?</verse>
				<verse number="25">Ці ты ня ведаеш Абнэра, сына Нэра? Напэўна, прыйшоў ён, каб падмануць цябе, і даведацца пра намеры твае, уваход твой і выхад, і даведацца, што ты робіш».</verse>
				<verse number="26">І выйшаў Ёаў ад Давіда, і паслаў пасланцоў за Абнэрам, і яны вярнулі яго ад Бор-Гасіры, а Давід ня ведаў пра гэта.</verse>
				<verse number="27">І вярнуўся Абнэр у Хеўрон, а Ёаў адвёў яго асобна да сярэдзіны брамы быццам хоча з ім таемна пагаварыць, і ўдарыў яго там ў жывот. І памёр [Абнэр] за кроў Асаэля, брата Ёава.</verse>
				<verse number="28">Калі пра гэта пачуў Давід, ён сказаў: «Не вінаваты ані я, ані валадарства маё на вякі перад ГОСПАДАМ за кроў Абнэра, сына Нэра.</verse>
				<verse number="29">Няхай спадзе яна на галаву Ёава і на ўвесь дом бацькі ягонага; няхай не спыняецца ў доме Ёава хворы на выцёкі, пракажоны, той, які ходзіць з кіём, забіты ад мяча і той, хто патрабуе хлеба».</verse>
				<verse number="30">Ёаў і брат ягоны Абішай замардавалі Абнэра за тое, што ён забіў Асаэля, брата іхняга, у Гібэоне ў час бою.</verse>
				<verse number="31">І сказаў Давід Ёаву і ўсяму народу, які быў з ім: «Разьдзярыце адзеньне вашае і апраніцеся ў рызьзё, і лямантуйце дзеля Абнэра». І валадар Давід ішоў за целам ягоным.</verse>
				<verse number="32">Калі Абнэра хавалі ў Хеўроне, валадар гучна плакаў над магілай Абнэра, і плакаў таксама ўвесь народ.</verse>
				<verse number="33">І плакаў валадар, і галасіў дзеля Абнэра, кажучы: «Ці ж сьмерцю нікчэмнага мусіў паміраць Абнэр?</verse>
				<verse number="34">Рукі твае не былі зьвязаныя, і ногі твае не былі закутыя ў кайданы, і ты загінуў, як гінуць ад злодзеяў». І ўвесь народ пачаў яшчэ болей плакаць над ім.</verse>
				<verse number="35">І прыйшоў увесь народ прапанаваць Давіду хлеба, калі быў яшчэ ясны дзень, але пакляўся Давід, кажучы: «Няхай тое і тое зробіць мне Бог, і яшчэ дадасьць, калі я перад заходам сонца пакаштую хлеба або чаго іншага».</verse>
				<verse number="36">І ўвесь народ чуў гэта, і спадабалася гэта яму, як і ўсё, што рабіў валадар, было добрым у вачах усяго народу.</verse>
				<verse number="37">І пераканаўся ўвесь народ і ўвесь Ізраіль у той дзень, што Абнэр, сын Нэра, быў забіты не праз валадара.</verse>
				<verse number="38">І сказаў валадар: «Вось, ведайце, што сёньня ўпаў правадыр і вялікі муж у Ізраілі.</verse>
				<verse number="39">Я цяпер яшчэ кволы, хоць і памазаны на валадара, а гэтыя людзі, сыны Цэруі, мацнейшыя за мяне. Няхай адплаціць ГОСПАД злачынцы паводле ліхоты ягонай».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">І пачуў Ішбаал, сын Саўла, што памёр Абнэр у Хеўроне, і самлелі рукі ягоныя, і ўвесь Ізраіль стрывожыўся.</verse>
				<verse number="2">Сын Саўла меў двух начальнікаў войска, адзін меў імя Баана, а імя другога — Рэхаў, сыны Рымона з Бээроту, з сыноў Бэн’яміна, бо Бээрот залічалі да Бэн’яміна.</verse>
				<verse number="3">Жыхары Бээроту ўцяклі ў Гіттаім і жылі там прыхаднямі аж па сёньняшні дзень.</verse>
				<verse number="4">А Ёнатан, сын Саўла, меў кульгавага сына. Бо калі ён меў яшчэ пяць гадоў, надыйшла вестка пра Саўла і Ёнатана з Езрээлю, і нянька ягоная схапіла яго і ўцякла. І калі яна пасьпешна ўцякала, ён упаў і скалечыўся. А называўся ён Мэфібашэт.</verse>
				<verse number="5">І пайшлі сыны Рымона з Бээроту, Рэхаў і Баана, і ўвайшлі ў сьпякоту дня ў дом Ішбаала. Быў поўдзень, і ён спаў на ложку.</verse>
				<verse number="6">І ўвайшлі Рэхаў і Баана, брат ягоны, у сярэдзіну дома, [нібы] ўзяць пшаніцы; і ўдарылі яго ў жывот, і ўцяклі.</verse>
				<verse number="7">Калі яны ўвайшлі ў дом, ён спаў на ложку сваім у спальні. Яны ўдарылі яго, і забілі, і адрэзалі галаву яму, і ішлі ўсю ноч дарогай Арабы.</verse>
				<verse number="8">І прынесьлі яны галаву Ішбаала Давіду ў Хеўрон і сказалі валадару: «Вось галава Ішбаала, сына Саўла, ворага твайго, які цікаваў на жыццё тваё. Даў ГОСПАД сёньня гаспадару нашаму, валадару, адпомсьціць Саўлу і насеньню ягонаму».</verse>
				<verse number="9">У адказ Рэхаву і Баану, брату ягонаму, сынам Рымона з Бээроту, сказаў Давід: «На жыцьцё ГОСПАДА, Які вызваліў жыцьцё маё з ўсякае бяды.</verse>
				<verse number="10">Калі таго, хто паведаміў мне і сказаў: “Саўл памёр”, думаючы, што гаворыць мне радасную вестку, я схапіў і забіў у Цыклягу, замест таго, каб даць яму нагароду за вестку,</verse>
				<verse number="11">тым больш цяпер, калі ліхія людзі забілі нявіннага чалавека ў доме ягоным на ложку ягоным, няўжо не павінен я спагнаць кроў ягоную з рук вашых і зьнішчыць вас з зямлі?»</verse>
				<verse number="12">І загадаў Давід слугам сваім забіць іх. І яны забілі іх, і адсеклі рукі і ногі, і павесілі іх каля сажалкі ў Хеўроне. А галаву Ішбаала занесьлі і пахавалі ў магіле Абнэра ў Хеўроне.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">І прыйшлі ўсе пакаленьні Ізраіля да Давіда, і сказалі: «Вось, мы — косткі твае і цела тваё.</verse>
				<verse number="2">Яшчэ ўчора і пазаўчора, калі Саўл валадарыў над намі, ты выводзіў і прыводзіў назад Ізраіля. І ГОСПАД сказаў табе: “Ты будзеш пасьвіць народ Мой, Ізраіля, і ты будзеш валадаром ягоным”».</verse>
				<verse number="3">І сабраліся да валадара ў Геброн ўсе старшыні Ізраіля, і валадар Давід заключыў з імі запавет перад ГОСПАДАМ у Хеўроне. І памазалі Давіда на валадара над Ізраілем.</verse>
				<verse number="4">Трыццаць гадоў меў Давід, калі пачаў валадарыць, і сорак гадоў быў валадаром.</verse>
				<verse number="5">У Хеўроне над Юдам валадарыў ён сем гадоў і шэсьць месяцаў, а ў Ерусаліме валадарыў трыццаць тры гады над усім Ізраілем і над Юдам.</verse>
				<verse number="6">Валадар і ўсе людзі, якія былі з ім, вырушылі ў Ерусалім супраць Евусеяў, жыхароў тае зямлі. А тыя сказалі Давіду: «Ня ўвойдзеш ты сюды, бо выганяць цябе сьляпыя і кульгавыя». Гэта значыла: «Ня ўвойдзе сюды Давід».</verse>
				<verse number="7">Давід, аднак, здабыў крэпасьць Сыён, і ён стаў горадам Давідавым.</verse>
				<verse number="8">І сказаў Давід у той дзень: «Кожны, хто забівае Евусеяў, няхай кідае іх у каналы, і няхай дабярэцца да кульгавых і сьляпых, ненавісных для душы Давіда». Таму гаворыцца ў прыказцы: «Сьляпы і кульгавы ня ўвойдуць у дом».</verse>
				<verse number="9">І абжыўся Давід у крэпасьці, і назваў яе горадам Давідавым. І адбудаваў яго кругом ад Мілло і ў сярэдзіне.</verse>
				<verse number="10">І Давід станавіўся штораз магутнейшы, бо ГОСПАД, Бог Магуцьцяў, быў з ім.</verse>
				<verse number="11">І паслаў Хірам, валадар Тыру, весьнікаў да Давіда, і дрэва кедровае, і цесьляў, і муляроў, каб пабудаваць дом Давіду.</verse>
				<verse number="12">І даведаўся Давід, што ГОСПАД паставіў яго валадаром над Ізраілем, і што Ён узвысіў валадараньне ягонае дзеля народу Свайго, Ізраіля.</verse>
				<verse number="13">Калі Давід перасяліўся з Хеўрону, ён узяў сабе яшчэ наложніцаў і жонак з Ерусаліму. І нарадзіліся Давіду яшчэ сыны і дочкі.</verse>
				<verse number="14">Вось імёны тых, якія нарадзіліся ў Ерусаліме: Шамуа і Шаваў, Натан і Салямон,</verse>
				<verse number="15">Ібхар і Элішуа, Нафэг і Яфія,</verse>
				<verse number="16">Элішама, Эліяда і Эліфалет.</verse>
				<verse number="17">А Філістынцы, пачуўшы, што Давіда памазалі на валадара над Ізраілем, сабраліся ўсе, каб шукаць Давіда. Калі Давід пачуў пра гэта, ён увайшоў у крэпасьць.</verse>
				<verse number="18">І Філістынцы прыйшлі, і разлажыліся ў даліне Рэфаім.</verse>
				<verse number="19">І раіўся Давід ў ГОСПАДА, пытаючыся: «Ці пайсьці мне на Філістынцаў? Ці Ты аддасі іх у рукі мае?» ГОСПАД сказаў Давіду: «Ідзі, бо Я аддам Філістынцаў у рукі твае».</verse>
				<verse number="20">І пайшоў Давід у Баал-Пэрацым, і разьбіў іх там, і сказаў: «Разьдзяліў ГОСПАД ворагаў маіх перада мною, як разьдзяляюцца воды». Таму тое месца і названае Баал-Пэрацым.</verse>
				<verse number="21">І пакінулі яны там ідалаў сваіх, і захапілі іх Давід і людзі ягоныя.</verse>
				<verse number="22">І прыйшлі зноў Філістынцы, і разлажыліся ў даліне Рэфаім.</verse>
				<verse number="23">І Давід зноў раіўся ў ГОСПАДА, Які даў такі адказ: «Не выходзь, але абыйдзі іх кругом і выйдзі да іх з боку бальзамовых дрэваў.</verse>
				<verse number="24">Калі пачуеш стукат крокаў як бы хто ідзе па вершалінах дрэваў бальзамовых, тады сьпяшайся, бо выйдзе ГОСПАД перад табой, каб разьбіць войска Філістынскае».</verse>
				<verse number="25">І зрабіў Давід так, як загадаў яму ГОСПАД, і перамог Філістынцаў ад Гівы аж да Гэзэру.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="6">
				<verse number="1">І сабраў Давід усіх выбранцоў з войска Ізраіля ў ліку трыццаці тысячаў.</verse>
				<verse number="2">І падняўся Давід, і пайшоў з усім народам, які пры ім быў, да Баалу Юдэйскага, каб адтуль прывезьці Каўчэг Божы, над якім клікалі імя ГОСПАДА Магуцьцяў, Які сядзіць на херувімах.</verse>
				<verse number="3">І паставілі яны Каўчэг Божы на новы воз, і вынесьлі яго з дому Абінадава, які стаяў на ўзгорку. А Уза і Ахія, сыны Абінадава, вялі воз:</verse>
				<verse number="4">Уза ішоў побач з Каўчэгам, а Ахія — наперадзе яго.</verse>
				<verse number="5">А Давід і ўвесь Ізраіль скакалі перад ГОСПАДАМ з усёй сілы пры гуках песьняў, граючы на цытрах, гарфах, бубнах, гусьлях і цымбалах.</verse>
				<verse number="6">Калі прыйшлі яны на ток Нахона, Уза выцягнуў руку ў бок Каўчэгу Божага і прытрымаў яго, бо валы тузануліся і нахілілі яго.</verse>
				<verse number="7">І ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА супраць Узы, і ўдарыў яго там Бог за правіну, і ён памёр там пры Каўчэгу Божым.</verse>
				<verse number="8">І засмуціўся Давід, што ГОСПАД пакараў Узу, і назваў тое месца Пэрэц-Уза, і так яно завецца аж па сёньняшні дзень.</verse>
				<verse number="9">У той дзень Давід спалохаўся ГОСПАДА, кажучы: «Як да мяне прыйдзе Каўчэг ГОСПАДА?»</verse>
				<verse number="10">І не хацеў Давід везьці Каўчэг ГОСПАДА да сябе ў горад Давідаў, але накіраваў яго ў дом Абэд-Эдому з Гату.</verse>
				<verse number="11">І прабыў Каўчэг ГОСПАДА ў доме Абэд-Эдому з Гату тры месяцы, і дабраславіў ГОСПАД Абэд-Эдома і ўвесь дом ягоны.</verse>
				<verse number="12">І паведамілі валадару Давіду: «Дабраславіў ГОСПАД Абэд-Эдома і ўсё ягонае дзеля Каўчэгу Божага». І пайшоў Давід, і перанёс Каўчэг Божы з дому Абэд-Эдома ў горад Давідавы з радасьцю.</verse>
				<verse number="13">І калі тыя, што несьлі Каўчэг, праходзілі шэсьць крокаў, ён складаў у ахвяру вала або тлустае цяля.</verse>
				<verse number="14">І скакаў Давід з усёй сілы перад ГОСПАДАМ. І быў апрануты Давід у ільняны эфод.</verse>
				<verse number="15">І Давід і ўвесь дом Ізраіля з радасьцю несьлі Каўчэг ГОСПАДА пры гуку трубаў.</verse>
				<verse number="16">Калі Каўчэг ГОСПАДА быў унесены ў горад Давіда, вось Міхаль, дачка Саўла, гледзячы праз вакно, убачыла Давіда, які падскокваў і скакаў перад ГОСПАДАМ, і збрыдзілася ім у сэрцы сваім.</verse>
				<verse number="17">І прынесьлі Каўчэг ГОСПАДА, і паставілі яго на месцы ягоным, на сярэдзіне намёту, які паставіў для яго Давід. І склаў Давід перад ГОСПАДАМ ахвяры цэласпаленьня і ахвяры мірныя.</verse>
				<verse number="18">А калі скончыў Давід складаць ахвяры цэласпаленьня і ахвяры мірныя, ён дабраславіў народ у імя ГОСПАДА Магуцьцяў.</verse>
				<verse number="19">І раздаў ён усяму мноству Ізраіля, кожнаму асобна, як мужчыну, так і жанчыне, па адным бохане хлеба, і па кавалку мяса, і па адной аладцы з разынкамі. І ўсе людзі разыйшліся ў дамы свае.</verse>
				<verse number="20">І вярнуўся Давід, каб дабраславіць дом свой. І выйшла на спатканьне Давіда Міхаль, дачка Саўла, і сказала: «О, як праславіўся сёньня валадар Ізраіля, агаліўшыся на вачах нявольніцаў слугаў сваіх, быццам агаляецца нейкі пусты чалавек!»</verse>
				<verse number="21">І сказаў Давід Міхалі: «Перад ГОСПАДАМ, Які выбраў мяне замест бацькі твайго і дому ягонага, каб паставіць мяне валадаром над народам ГОСПАДА, над Ізраілем, перад ГОСПАДАМ буду таньчыць,</verse>
				<verse number="22">і ўпакаруся яшчэ болей, і стануся яшчэ больш паніжаны ў вачах тваіх, але ў вачах нявольніцаў, пра якіх ты гаворыш, тым болей буду шанаваны».</verse>
				<verse number="23">І таму Міхаль, дачка Саўла, была бязьдзетнай да сьмерці сваёй.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="7">
				<verse number="1">Калі валадар абжыўся ў доме сваім, а ГОСПАД даў яму супакой ад усіх ворагаў ягоных навокал,</verse>
				<verse number="2">сказаў валадар прароку Натану: «Вось, я жыву ў палацы кедровым, а Каўчэг Божы знаходзіцца ў намёце».</verse>
				<verse number="3">Натан сказаў валадару: «Ідзі і зрабі, што маеш у сэрцы сваім, бо ГОСПАД з табою».</verse>
				<verse number="4">І сталася, што ў тую самую ноч ГОСПАД прамовіў да Натана, кажучы:</verse>
				<verse number="5">«Ідзі і скажы слузе Майму Давіду: “Вось што кажа ГОСПАД. Ці ты збудуеш Мне дом на пражываньне?</verse>
				<verse number="6">Бо ня жыў Я ў доме з дня, у які вывеў сыноў Ізраіля з зямлі Эгіпецкай, аж да гэтага дня, але быў Я ў намёце або ў будане.</verse>
				<verse number="7">Ці ў час вандроўкі па тых мясьцінах, якія прайшоў Я з усімі сынамі Ізраіля, казаў Я хоць аднаму з пакаленьняў Ізраіля, якому даручыў Я ўладу над народам Маім Ізраільскім: "Чаму не пабудавалі вы Мне дому кедровага?"”</verse>
				<verse number="8">А цяпер вось што скажаш слузе Майму Давіду: “Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Я ўзяў цябе з пасавішча спаміж авечак, каб быў ты правадыром народу Майго Ізраіля.</verse>
				<verse number="9">І Я быў усюды з табою, дзе ты хадзіў, і Я выгубіў усіх ворагаў тваіх перад абліччам тваім, і ўславіў імя тваё як аднаго з валадароў на зямлі.</verse>
				<verse number="10">І Я вызначыў месца народу Майму Ізраілю, і пасялю яго там, і ня будзе ён болей трывожаны, і Я не аддам яго на зьдзек людзям нягодным як раней.</verse>
				<verse number="11">Ад дня, калі Я паставіў судзьдзяў для народу Майго Ізраіля, Я абдарыў цябе супакоем ад усіх ворагаў тваіх. Вось, ГОСПАД табе аб’яўляе, што Ён пабудуе табе дом.</verse>
				<verse number="12">А калі споўняцца дні твае і ты супачынеш з бацькамі тваімі, Я ўзбуджу нашчадка пасьля цябе, які выйдзе з нутра твайго, і ўмацую валадарства ягонае.</verse>
				<verse number="13">Ён пабудуе дом для імя Майго, і Я ўмацую пасад валадарства ягонага на вякі.</verse>
				<verse number="14">Я буду яму бацькам, а ён будзе Мне сынам. Калі ён нягодна будзе хадзіць, Я буду караць яго дубцом людзей і карамі сыноў чалавечых.</verse>
				<verse number="15">Але міласэрнасьці Маёй не спыню што да яго, як спыніў адносна Саўла, якога Я адкінуў перад вачыма тваімі.</verse>
				<verse number="16">Трывалым будзе дом твой і валадарства тваё будзе ў цябе вечна, і пасад твой будзе моцным заўсёды”».</verse>
				<verse number="17">Гэтымі ўсімі словамі і паводле ўсяго бачаньня прамаўляў Натан да Давіда.</verse>
				<verse number="18">І пайшоў валадар Давід, і сеў перад абліччам ГОСПАДА, і сказаў: «Хто ёсьць я, Госпадзе ГОСПАДЗЕ, і што ёсьць дом мой, што Ты прывёў мяне аж сюды?</verse>
				<verse number="19">Але і гэта здавалася Табе замала, Госпадзе ГОСПАДЗЕ, і Ты сказаў таксама пра род слугі Твайго на будучыню. І такі вось будзе закон чалавечы, Госпадзе ГОСПАДЗЕ!</verse>
				<verse number="20">Дык што яшчэ можа сказаць Табе Давід? Ты ведаеш слугу Твайго, Госпадзе ГОСПАДЗЕ.</verse>
				<verse number="21">Дзеля слова Твайго і паводле сэрца Твайго учыніў Ты гэтыя вялікія рэчы і так адкрываешся слузе Твайму.</verse>
				<verse number="22">Магутны Ты, Госпадзе ГОСПАДЗЕ, і нікога няма падобнага да Цябе, і няма Бога, апрача Цябе, паводле ўсяго таго, што чулі вушы нашыя.</verse>
				<verse number="23">Ці ёсьць хоць яшчэ адзін народ на зямлі, як народ Твой, Ізраіль, дзеля якога Бог прыйшоў, каб адкупіць яго Сабе за народ і праславіць імя Сваё, і ўчыніць вялікія і страшныя рэчы, выганяючы перад народам Тваім, які Ты вызваліў з Эгіпту, народы і богоў іхніх?</verse>
				<verse number="24">Ты ўмацаваў народ Твой, Ізраіля, як на народ Сабе на вечна, і Ты, ГОСПАДЗЕ, стаўся яму Богам.</verse>
				<verse number="25">І цяпер вось, ГОСПАДЗЕ Божа, умацуй на вякі слова Тваё, якое сказаў Ты адносна слугі Твайго і роду ягонага, і выканай тое, што прадказаў,</verse>
				<verse number="26">каб слаўленым вечна было імя Тваё, і каб казалі: “ГОСПАД Магуцьцяў ёсьць Бог Ізраіля”. А дом слугі Твайго Давіда будзе моцна стаяць перад Табою.</verse>
				<verse number="27">Бо Ты, ГОСПАДЗЕ Магуцьцяў, Божа Ізраіля, аб’явіў слузе Твайму, кажучы: “Я пабудую табе дом”, таму я асьмельваюся прасіць Цябе ў гэтай малітве.</verse>
				<verse number="28">А цяпер, Госпадзе ГОСПАДЗЕ, Ты — Бог, і словы Твае праўдзівыя, і Ты абяцаў слузе Твайму гэта дабро.</verse>
				<verse number="29">Будзь жа ласквы і дабраславі дом слугі Твайго, каб быў ён вечна перад вачыма Тваімі, бо Ты, Госпадзе ГОСПАДЗЕ, абяцаў, і няхай дабраславенства Тваё ўшчасьлівіць дом слугі Твайго навечна».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="8">
				<verse number="1">Пасьля гэтых падзеяў Давід разьбіў Філістынцаў і змусіў іх падпарадкавацца яму. І ўзяў Давід з рук Філістынцаў Гат і гарады ягоныя.</verse>
				<verse number="2">І разьбіў ён Мааўлянаў, і зьмерыў іх вяроўкаю, палажыўшы на зямлю; дзьве вяроўкі адмяраў для тых, што мелі быць забітыя, а адну вяроўку для тых, што мелі застацца пры жыцьці. І Мааўляне сталіся нявольнікамі Давіда, і прыносілі яму даніну.</verse>
				<verse number="3">Пабіў таксама Давід Гададэзэра, сына Рэхоба, валадара Цобы, калі той пайшоў, каб аднавіць панаваньне сваё над ракой Еўфрат.</verse>
				<verse number="4">І ўзяў у яго Давід тысячу семсот коньнікаў і дваццаць тысячаў пяхоты. І паперарэзваў ён жылы ў-ва ўсіх коняў тых калясьніцаў, пакінуўшы з іх сабе сто калясьніцаў.</verse>
				<verse number="5">А калі Арам з Дамаску прыйшоў на дапамогу Гададэзэру, валадару Цобы, Давід пабіў у Арама дваццаць дзьве тысячы чалавек.</verse>
				<verse number="6">І паставіў Давід залогі ў Араме Дамаску, і Арам быў падпарадкаваны Давіду, і прыносіў яму даніну, а ГОСПАД успамагаў Давіда ў-ва ўсіх выправах ягоных.</verse>
				<verse number="7">І ўзяў Давід залатую зброю, якую мелі слугі Гададэзэра, і прынёс яе ў Ерусалім.</verse>
				<verse number="8">А з гарадоў Гададэзэра, Бэтаху і Бэратаю, узяў Давід вельмі шмат медзі.</verse>
				<verse number="9">Калі пачуў валадар Хамату Той, што Давід перамог усё войска Гададэзэра,</verse>
				<verse number="10">паслаў Той сына свайго Ярама да валадара Давіда прывітаць яго і дабраславіць яго, і падзякаваць яму, што ваяваў з Гададэзэрам і пабіў яго; бо ворагам быў Той Гададэзэру. І прывёз падарункі Ярам: посуд срэбны і залаты, а таксама мядзяны.</verse>
				<verse number="11">І валадар Давід пасьвяціў таксама гэта для ГОСПАДА разам са срэбрам і золатам, якое забраў ён у-ва ўсіх упакораных народаў:</verse>
				<verse number="12">у Арама, Мааўлянаў, сыноў Амона, Філістынцаў, Амалекцаў, і з рук Гададэзэра, сына Рэхоба, валадара Цобы.</verse>
				<verse number="13">І праславіў Давід імя сваё, калі, вяртаючыся, пабіў Эдомцаў на раўніне Салёнай, забіўшы васямнаццаць тысячаў чалавек.</verse>
				<verse number="14">І паставіў ён у Эдоме залогу, і ўвесь Эдом стаў нявольнікам Давіда. І ГОСПАД успамагаў Давіда ў-ва ўсіх выправах ягоных.</verse>
				<verse number="15">І так Давід валадарыў над усім Ізраілем, і спраўляў суд і справядлівасьць над усім народам сваім.</verse>
				<verse number="16">І Ёаў, сын Цэруі, быў начальнікам войска, а Язафат, сын Ахлюда, быў канцлерам,</verse>
				<verse number="17">Цадок, сын Ахітуба, і Абіятар, сын Ахімэлеха, былі святарамі, а Сэрая быў пісарам,</verse>
				<verse number="18">Бэная, сын Егаяды, быў начальнікам над Керэтамі і Пэлетамі, а сыны Давіда былі сьвятарамі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="9">
				<verse number="1">І спытаўся Давід: «Ці застаўся яшчэ хто з дому Саўла, бо я хацеў бы зьявіць міласэрнасьць яму дзеля Ёнатана?»</verse>
				<verse number="2">А з дому Саўла застаўся адзін слуга на імя Сіба. І паклікаў яго Давід да сябе, і спытаўся ў яго: «Ці ты Сіба?» Ён адказаў: «Я — слуга твой».</verse>
				<verse number="3">І спытаўся валадар: «Ці застаўся хто з сям’і Саўла, каб я зьявіў яму міласэрнасьць Божую!» Сіба адказаў валадару: «Так, застаўся сын Ёнатана, хворы на ногі».</verse>
				<verse number="4">І спытаўся валадар: «Дзе ён?» А Сіба сказаў валадару: «Вось, ён у доме Махіра, сына Аміэля, ў Лёдэбары».</verse>
				<verse number="5">І валадар Давід паслаў па яго, і ўзяў яго з дому Махіра, сына Аміэля, з Лёдэбару.</verse>
				<verse number="6">І прыйшоў Мэфібашэт, сын Ёнатана, сына Саўла, да Давіда, і ўпаў на аблічча сваё, і пакланіўся. І сказаў Давід: «Мэфібашэт». Ён адказаў: «Я — слуга твой».</verse>
				<verse number="7">Сказаў яму Давід: «Ня бойся, я хачу зьявіць табе міласэрнасьць дзеля Ёнатана, бацькі твайго. Я зьвярну табе ўсе палі Саўла, дзеда твайго, і ты будзеш есьці хлеб са стала майго заўсёды».</verse>
				<verse number="8">І той пакланіўся, упаўшы на аблічча сваё, і сказаў: «Хто ж ёсьць слуга твой, што ты зьвярнуў увагу на здохлага сабаку, такога, як я».</verse>
				<verse number="9">І паклікаў валадар Сібу, слугу Саўла, і сказаў яму: «Усё тое, што належала Саўлу і сям’і ягонай, я перадаю сыну гаспадара твайго.</verse>
				<verse number="10">Абрабляй яму зямлю ты, і сыны твае, і нявольнікі твае, і прынось плады яе, каб у сына гаспадара твайго быў хлеб на пражыцьцё. А Мэфібашэт, сын гаспадара твайго, будзе есьці заўсёды хлеб са стала майго». А Сіба меў пятнаццаць сыноў і дваццаць нявольнікаў.</verse>
				<verse number="11">І сказаў Сіба валадару: «Як загадаў гаспадар мой, валадар, слузе твайму, так і зробіць слуга твой». І Мэфібашэт еў са стала Давіда, як адзін з сыноў валадара.</verse>
				<verse number="12">Мэфібашэт меў сына малога на імя Міха. І усе, што жылі ў доме Сібы, былі нявольнікамі ў Мэфібашэта.</verse>
				<verse number="13">І жыў Мэфібашэт у Ерусаліме, бо ён заўсёды еў са стала валадарскага. І быў ён кульгавы на абедзьве нагі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="10">
				<verse number="1">У гэты час памёр валадар сыноў Амона, і заваладарыў на месцы ягоным Ханун, сын ягоны.</verse>
				<verse number="2">І сказаў Давід: «Зьяўлю міласэрнасьць Хануну, сыну Нахаша, як зьявіў мне міласэрнасьць бацька ягоны». І паслаў Давід слугаў сваіх, каб пацешыць яго дзеля сьмерці бацькі. І слугі Давіда прыйшлі ў зямлю сыноў Амона.</verse>
				<verse number="3">І начальнікі сыноў Амона сказалі Хануну, гаспадару свайму: «Ці ты думаеш, што дзеля ўшанаваньня бацькі твайго Давід прыслаў іх да цябе, каб паспачуваць табе, а не таму, каб дакладна прасачыць, і выведаць горад, і [пасьля] зруйнаваць яго, паслаў Давід слугаў сваіх да цябе?»</verse>
				<verse number="4">І схапіў Ханун слугаў Давіда, і абгаліў ім палову барады, і абрэзаў ім адзеньне да паловы, аж да клубоў, і выправіў іх.</verse>
				<verse number="5">Калі пра гэта паведамілі Давіду, паслаў ён пасланцоў на спатканьне ім, бо яны былі ганебна зьняважаныя, і загадаў ім валадар: «Затрымайцеся ў Ерыхоне, пакуль не адрастуць вам бароды вашыя, і тады вернецеся».</verse>
				<verse number="6">І ўбачылі сыны Амона, што сталіся яны ненавіснымі Давіду, і паслалі пасланцоў, каб наняць Сірыйцаў з Бэт-Рэхоба і Сірыйцаў з Цобы, дваццаць тысячаў пехоты, і каля тысячы ваяроў ад валадара Маахі, і з Тобу дванаццаць тысячаў чалавек.</verse>
				<verse number="7">Пачуўшы пра гэта, Давід выправіў Ёава разам з усім войскам.</verse>
				<verse number="8">І выйшлі сыны Амона, і ўшыкаваліся перад самым уваходам у браму. А Сірыйцы з Цобы і Рэхобу і людзі з Тобу і Маахі асобна стаялі на полі.</verse>
				<verse number="9">Калі Ёаў спасьцярог, што войскі накіраваныя супраць яго спераду і ззаду, адабраў сабе выбранцоў Ізраіля, і паставіў іх у шыхты супраць Сірыйцаў.</verse>
				<verse number="10">А рэшту людзей даручыў брату свайму Абішаю, які ўшыкавауся супраць сыноў Амона.</verse>
				<verse number="11">І сказаў яму Ёаў: «Калі Сірыйцы будуць мець супраць мяне перавагу, ты прыйдзеш мне ў дапамогу. А калі сыны Амона будуць мець перавагу супраць цябе, я ўспамагу цябе.</verse>
				<verse number="12">Будзь ваяром адважным, і будзем моцна змагацца за народ наш і за гарады Бога нашага. Няхай ГОСПАД зробіць, што добрае ў вачах Ягоных».</verse>
				<verse number="13">І Ёаў і войска, якое было з ім, пайшлі ў бой супраць Сірыйцаў, але тыя ўцяклі перад імі.</verse>
				<verse number="14">А сыны Амона, бачачы, што Сірыйцы ўцяклі, таксама ўцяклі перад Абішаем і ўвайшлі ў горад. І адыйшоў Ёаў ад Аманіцянаў, і вярнуўся ў Ерусалім.</verse>
				<verse number="15">А Сірыйцы, бачачы, што яны пабітыя Ізраільцянамі, сабраліся разам,</verse>
				<verse number="16">а Гададэзэр праз пасланцоў прывёў Сірыйцаў, якія былі на другім баку ракі, і прыйшлі яны ў Гэлям. І Шабах быў начальнікам войска Гададэзэра.</verse>
				<verse number="17">Калі пра гэта было паведамлена Давіду, ён сабраў усяго Ізраіля, пераправіўся праз Ярдан і прыйшоў у Гэлям. І Сірыйцы ўшыкаваліся супраць Давіда, і ваявалі з ім.</verse>
				<verse number="18">І ўцяклі Сірыйцы перад Ізраілем, і Давід выбіў у Сірыйцаў сямсот калясьніцаў і сорак тысячаў вершнікаў. І забіў ён таксама Шабаха, начальніка войска, які там і памёр.</verse>
				<verse number="19">І ўсе валадары, якія прыйшлі на дапамогу Гададэзэру, былі пераможаны Ізраілем і заключылі запавет з Ізраілем, і служылі яму. І Сірыйцы баяліся дапамагаць сынам Амона.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="11">
				<verse number="1">І сталася праз год, у той час, калі валадары звычайна выходзяць на войны, Давід выправіў Ёава і слугаў сваіх і разам усяго Ізраіля, і яны спустошылі сыноў Амона і аблажылі Раббу. А Давід застаўся ў Ерусаліме.</verse>
				<verse number="2">І сталася вечарам, што Давід падняўся з ложку свайго і шпацыраваў на даху дома валадарскага. І ўбачыў ён з даху жанчыну, якая мылася, і яна была вельмі прыхожая.</verse>
				<verse number="3">І валадар паслаў выведаць, што гэта за жанчына. І паведамілі яму, што гэта Батшэва, дачка Эліяма, жонка Урыі Хэтыта.</verse>
				<verse number="4">І паслаў Давід весьнікаў, і ўзяў яе. І яна пайшла да яго, і ён спаў з ёю. І яна ачысьцілася ад нячыстасьці сваёй, і вярнулася дадому.</verse>
				<verse number="5">І зачала тая жанчына, і паслала яна, і паведаміла валадару, кажучы: «Я зачала».</verse>
				<verse number="6">І Давід выправіў пасланца да Ёава: «Пашлі да мяне Урыю Хетыта». І паслаў Ёаў Урыю Хетыта да Давіда.</verse>
				<verse number="7">І прыйшоў Урыя да Давіда, і Давід спытаўся пра становішча Ёава і народу, і пра падзеі вайны.</verse>
				<verse number="8">І сказаў Давід Урыі: «Ідзі ў дом свой, і памый ногі твае». І выйшаў Урыя з дому валадарскага, а за ім панесьлі яму стравы са стала валадарскага.</verse>
				<verse number="9">Але Урыя спаў ля брамы дому валадара з іншымі слугамі гаспадара свайго і не пайшоў у дом свой.</verse>
				<verse number="10">І паведамілі Давіду: «Урыя не пайшоў у дом свой». І спытаў Давід у Урыі: «Ці ж ты не прыйшоў з дарогі? Чаму ж не заходзіш у дом твой?»</verse>
				<verse number="11">Урыя сказаў валадару Давіду: «Каўчэг, Ізраіль і Юда жывуць у намётах, таксама гаспадар мой Ёаў і слугі гаспадара майго ў полі, а я пайшоў бы ў дом свой есьці і піць, і спаць з жонкай сваёю? На жыцьцё ГОСПАДА і на жыцьцё тваё, гэтага я не зраблю».</verse>
				<verse number="12">І сказаў Давід Урыі: «Застанься тут сёньня, а заўтра я адпушчу цябе». І так застаўся Урыя ў Ерусаліме на той дзень, і на другі.</verse>
				<verse number="13">І паклікаў яго Давід, каб ён еў перад ім і піў, і напаіў яго. І выйшаў ён вечарам, і спаў на посьцілцы сваёй між слугаў гаспадара свайго, а ў дом свой не пайшоў.</verse>
				<verse number="14">Раніцаю напісаў Давід ліст да Ёава і паслаў яго праз Урыю.</verse>
				<verse number="15">У лісьце ён напісаў: «Пастаўце Урыю там, дзе будзе найцяжэйшы бой, і адыйдзіцеся ад яго, каб быў ён паранены і загінуў».</verse>
				<verse number="16">Ёаў абгледзеў горад, і паставіў Урыю ў месцы, пра якое ведаў, што ваявалі там ваяры адважныя.</verse>
				<verse number="17">І выйшлі з гораду людзі, і ваявалі супраць Ёава. І былі забітыя ў народзе слугі Давідавы, і быў таксама забіты Урыя Хетыт.</verse>
				<verse number="18">І паведаміў Ёаў праз весьнікаў Давіду ўсе падзеі бою гэтага.</verse>
				<verse number="19">І загадаў ён весьніку, кажучы: «Калі ты раскажаш валадару пра ўсе падзеі бою гэтага,</verse>
				<verse number="20">і ўбачыш, што валадар разгневаўся, і ён скажа табе: “Чаму вы так блізка пад горад падыходзілі ваяваць? Ці вы ня ведалі, што з муроў будуць кідаць у вас?</verse>
				<verse number="21">Хто забіў Абімэлеха, сына Еруббаала? Ці ж не жанчына, якая скінула на яго з муру камень млынавы, так што ён памёр у Тэбэце? Чаму вы падыходзілі пад мур?” І ты скажы: “Слуга твой Урыя Хетыт згінуў там”».</verse>
				<verse number="22">І пайшоў пасланец, і прыйшоў да Давіда, і расказаў Давіду ўсё, што яму загадаў Ёаў.</verse>
				<verse number="23">І сказаў весьнік Давіду: «Яны мелі перавагу над намі, і яны выйшлі супраць нас у поле, але мы перамаглі іх і перасьледавалі іх аж да брамы гораду.</verse>
				<verse number="24">І лучнікі пускалі ў слугаў тваіх стрэлы з муру, і загінулі слугі валадара, і слуга твой Урыя Хетыт загінуў таксама».</verse>
				<verse number="25">І сказаў Давід весьніку: «Скажы вось гэта Ёаву: “Не перажывай дзеля таго, што сталася, бо меч дасягае раз таго, другі раз іншага. Будзь мужны ў вайне супраць гораду, каб зьнішчыць яго”. Ты падбадзёр яго».</verse>
				<verse number="26">А жонка Урыі, пачуўшы, што загінуў муж ейны, Урыя, плакала дзеля яго.</verse>
				<verse number="27">Пасьля заканчэньня жалобы паслаў за ёй Давід, і ўвёў яе ў дом свой, і сталася яна жонкай ягонай, і нарадзіла яму сына. Але ГОСПАДУ не падабалася тое, што зрабіў Давід.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="12">
				<verse number="1">І паслаў ГОСПАД Натана да Давіда, і ён, прыйшоўшы да яго, сказаў: «У адным горадзе жыло двое людзей, адзін быў багаты, а другі — бедны.</verse>
				<verse number="2">Багаты меў вельмі шмат авечак і валоў.</verse>
				<verse number="3">А бедны ня меў нічога, апрача аднае малой авечачкі, якую купіў. Ён карміў яе, і яна расла пры ім разам з дзецьмі ягонымі, разам ела хлеб ягоны і піла з кубка ягонага, спала каля яго і была яму быццам дачка.</verse>
				<verse number="4">Аднойчы прыйшоў госьць да багатага, але яму было шкада браць з авечак сваіх і валоў, каб прыгатаваць ежу падарожніку, які прыйшоў да яго. І ўзяў ён авечку беднага чалавека, і прыгатаваў страву чалавеку, які прыйшоў да яго».</verse>
				<verse number="5">І Давід запалаў гневам на чалавека таго і сказаў Натану: «На жыцьцё ГОСПАДА, варты сьмерці той чалавек, які так зрабіў.</verse>
				<verse number="6">А за авечку няхай аднагародзіцца ў чатыры разы за тое, што так зрабіў і што не пашкадаваў яго».</verse>
				<verse number="7">І сказаў Натан Давіду: «Ты — той чалавек! Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Я памазаў цябе на валадара над Ізраілем і выратаваў цябе з рукі Саўла,</verse>
				<verse number="8">і даў табе дом гаспадара твайго і жонкі гаспадара твайго на ўлоньне тваё, і аддаў табе дом Ізраіля і Юды, а калі яшчэ гэтага табе замала, дадаў бы табе яшчэ болей.</verse>
				<verse number="9">Дык чаму ты ўзгардзіў словам ГОСПАДА і дапусьціўся гэтага злачынства перад Ім? Урыю Хетыта ты забіў мячом, а жонку ягоную ўзяў сабе за жонку. Мужа ейнага забіў мячом сыноў Амона.</verse>
				<verse number="10">Таму вось меч не адступіць ад дому твайго на вякі за тое, што ты ўзгардзіў Мною і ўзяў жонку Урыі Хетыта, каб была жонкай тваёй”.</verse>
				<verse number="11">Таму вось што кажа ГОСПАД: «Вось, Я навяду на цябе бяду, якая выйдзе з дому твайго, і вазьму жонкі твае на вачах тваіх, і перадам іх бліжняму твайму, і будзе ён спаць з жонкамі тваімі пад гэтым сонцам.</verse>
				<verse number="12">Ты зрабіў гэта патаемна, а Я зраблю гэта перад абліччам усяго Ізраіля і перад абліччам сонца».</verse>
				<verse number="13">І сказаў Давід Натану: «Саграшыў я перад ГОСПАДАМ!» І сказаў Натан Давіду: «ГОСПАД зьняў з цябе грэх, ты ня будзеш пакараны сьмерцю.</verse>
				<verse number="14">Але, як ты даў праз гэта магчымасьць блявузгаць ворагам ГОСПАДА, дык сын, які народзцца ў цябе, памрэ».</verse>
				<verse number="15">І Натан вярнуўся ў дом свой, а ГОСПАД паразіў дзіця, якое нарадзіла жонка Урыі Давіду, і яно цяжка захварэла.</verse>
				<verse number="16">І прасіў Давід ГОСПАДА за дзіця, і посьціў, і ўваходзіў у дом, і начаваў, лежачы на зямлі.</verse>
				<verse number="17">І прыйшлі старэйшыя дому ягонага да яго, каб падняць яго з зямлі, але ён не хацеў, і ня еў хлеб з імі.</verse>
				<verse number="18">Ў сёмы дзень памерла дзіцятка, і слугі Давіда баяліся паведаміць яму, што дзіця памерла, бо гаварылі яны: «Калі яшчэ дзіця жыло, гаварылі мы да яго, але ён не хацеў слухаць голасу нашага. А цяпер як можам сказаць: “Дзіця памерла”. Можа зрабіць ён [сабе] што благое».</verse>
				<verse number="19">Калі Давід спасьцярог, што слугі гавораць між сабою паціху, зразумеў, што дзіця памерла. І спытаўся ён слугаў сваіх: «Ці памерла дзіця?» Тыя адказалі: «Памерла».</verse>
				<verse number="20">І падняўся Давід з зямлі, памыўся, намасьціўся, зьмяніў адзеньне, і ўвайшоў у дом ГОСПАДА, і пакланіўся. Пасьля вярнуўся у дом свой і запатрабаваў, каб далі яму хлеб, і еў.</verse>
				<verse number="21">І сказалі яму слугі ягоныя: «Як гэта робіш? Пакуль яшчэ дзіця жыло, дзеля дзіцяці посьціў ты і плакаў, а калі дзіця памерла, ты ўстаў і еў хлеб?»</verse>
				<verse number="22">Валадар адказаў: «Пакуль дзіця жыло, я дзеля дзіцяці посьціў і плакаў, бо я казаў сабе: “Хто ведае, можа, ГОСПАД зьлітуецца нада мной, і дзіця будзе жыць?”</verse>
				<verse number="23">А цяпер, калі дзіця памерла, навошта маю посьціць? Ці ж я змагу яго вярнуць? Я пайду да яго, але яно да мяне ня вернецца».</verse>
				<verse number="24">І спаўчуваў Давід жонцы сваёй Батшэве, і ўвайшоў да яе, і спаў з ёю. І яна нарадзіла яму сына, і ён даў яму імя Салямон. І ГОСПАД палюбіў яго,</verse>
				<verse number="25">і паслаў да яго, і праз прарока Натана даў яму імя Едыдыя па загаду ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="26">А Ёаў працягваў ваяваць супраць Раббы сыноў Амона, і здабыў горад сталічны.</verse>
				<verse number="27">І паслаў Ёаў весьнікаў да Давіда, паведамляючы: «Я ваяваў супраць Раббы і здабыў Горад водаў.</verse>
				<verse number="28">І ты цяпер зьбяры рэшту народу, і стань аблогаю вакол гораду, і вазьмі яго, бо калі я здабуду горад, ці ж не імем маім будзе ён названы?»</verse>
				<verse number="29">І Давід сабраў увесь народ, і пайшоў на Раббу, і ваяваў супраць яе, і здабыў яе.</verse>
				<verse number="30">І зьняў ён з галавы Мільхома дыядэму вагой у талент золата, якая мела вельмі каштоўны камень, і аздобіла яна галаву Давіда. Таксама вынес ён з гораду вельмі вялікую здабычу.</verse>
				<verse number="31">А народ, які ў ім быў, ён вывеў і паклаў пад пілы, ламы і жалезныя сякеры, а таксама загнаў іх у печы цагельныя. Так учыніў ён з усімі гарадамі Аманіцкімі. І вярнуўся Давід з усім войскам у Ерусалім.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="13">
				<verse number="1">І сталася пасьля таго. Абсалом, сын Давіда, меў вельмі прыгожую сястру імем Тамар. І закахаўся ў яе Амнон, сын Давіда.</verse>
				<verse number="2">І так мучыўся гэтым Амнон, што аж захварэў з прычыны сястры сваёй Тамар. А была яна яшчэ дзяўчынай, і Амнону здавалася цяжкім зрабіць штосьці з ёю.</verse>
				<verse number="3">Але Амнон меў сябра імем Ёнадаў, сына Шаммы, брата Давіда. Ёнадаў быў чалавек вельмі хітры.</verse>
				<verse number="4">І ён запытаўся яго: «Чаму ты худнееш з дня на дзень, сыне валадара? Чаму ня хочаш мне расказаць пра гэта?» Амнон сказаў яму: «Я кахаю Тамар, сястру Абсалома, брата майго».</verse>
				<verse number="5">Адказаў яму Ёнадаў: «Ляж у ложак і прыкінься хворым. Калі прыйдзе бацька твой наведаць цябе, ты скажы яму: “Дазволь, каб прыйшла сястра мая Тамар і дала мне есьці, і каб на вачах маіх зрабіла ежу, каб я бачыў і еў з рук яе”».</verse>
				<verse number="6">І Амнон лёг, і прыкінуўся хворым. Калі прыйшоў валадар, каб адведаць яго, Амнон сказаў валадару: «Няхай прыйдзе, прашу, Тамар, сястра мая, і няхай на вачах маіх сьпячэ дзьве аладкі, каб мог я прыняць ежу з рук яе».</verse>
				<verse number="7">І паслаў Давід у дом да Тамар, кажучы: «Схадзі ў дом Амнона, брата твайго, і сьпячы яму смачную ежу».</verse>
				<verse number="8">І пайшла Тамар ў дом брата свайго Амнона, а ён ляжаў. І ўзяла яна цеста, замясіла, і зрабіла аладкі на вачах ягоных, і сьпякла іх.</verse>
				<verse number="9">І ўзяла яна патэльню, і выклала перад ім, але ён не хацеў есьці. І сказаў Амнон: «Няхай усе выйдуць ад мяне». І ўсе выйшлі ад яго.</verse>
				<verse number="10">І Амнон сказаў Тамар: «Прынясі ежу ў спальню». І ўзяла Тамар аладкі, што сьпякла, і прынесла іх Амнону, брату свайму, у спальню.</verse>
				<verse number="11">І калі яна перад ім паклала іх, каб еў, ён схапіў яе і сказаў: «Хадзі, ляж са мной, сястра мая».</verse>
				<verse number="12">Яна адказала яму: «Не, брат мой, ня гвалць мяне, бо так у Ізраілі ня робіцца. Не рабі гэтай ліхоты.</verse>
				<verse number="13">Куды я дзенуся са зьнявагай сваёю? А ты станеш адным з мярзотнікаў у Ізраілі! Ты пагавары з валадаром, і ён не адмовіць табе мяне».</verse>
				<verse number="14">Ён аднак не паслухаў голасу яе. І быў ён мацнейшы за яе, і апаганіў яе, і ляжаў з ёю.</verse>
				<verse number="15">І адчуў Амнон да яе вялікую нянавісьць, і нянавісьць гэтая была большай, чым каханьне, якое раней да яе адчуваў. І сказаў ёй Амнон: «Уставай і ідзі адсюль».</verse>
				<verse number="16">Яна адказала яму: «Не рабі, выганяючы ад сябе, мне яшчэ большай крыўды ад той, якую мне зрабіў». Ён, аднак, не хацеў слухаць яе.</verse>
				<verse number="17">І паклікаў прыдзьвернага, які паслугаваў яму, і сказаў: «Выжані гэтую ад мяне на вуліцу і зачыні за ёю дзьверы».</verse>
				<verse number="18">Яна была апранутая ў сукню з доўгімі рукавамі, бо так апраналіся дочкі валадарскія, дзяўчыны. І вывеў яе слуга за дзьверы на вуліцу, і замкнуў за ёю дзьверы.</verse>
				<verse number="19">І Тамар пасыпала сабе галаву попелам, разадрала сукню сваю з доўгімі рукавамі, палажыла рукі на галаву і пайшла, галосячы.</verse>
				<verse number="20">І спытаўся ў яе Абсалом, брат ейны: «Ці Амнон, брат твой, быў з табою? Цяпер сястра мая, супакойся, бо ён —брат твой. Не бяры гэтага да сэрца свайго». І засталася збалелая Тамар ў доме Абсалома, брата свайго.</verse>
				<verse number="21">Калі пачуў пра гэта валадар Давід, ён вельмі ўзлаваўся.</verse>
				<verse number="22">А Абсалом не гаварыў Амнону ані добрага, ані ліхога, бо зьненавідзеў яго за тое, што ён згвалціў Тамар, сястру ягоную.</verse>
				<verse number="23">І прайшло пасьля гэтых падзеяў два гады. Абсалом стрыг авечак у Баал-Хацоры, недалёка Эфраіма, і запрасіў ён усіх сыноў валадара.</verse>
				<verse number="24">І прыйшоў Абсалом таксама да валадара, і сказаў: «Стрыгуць авечкі ў слугі твайго. Няхай прыйдзе валадар са слугамі сваімі да слугі свайго».</verse>
				<verse number="25">І сказаў валадар Абсалому: «Не запрашай, сын мой, каб мы ўсе прыйшлі да цябе і нарабілі табе турботаў». І ён дужа прасіў яго, а той не хацеў ісьці, але дабраславіў яго.</verse>
				<verse number="26">І сказаў Абсалом: «Калі ня хочаш сам прыйсьці, няхай прыйдзе, прашу, прынамсі Амнон, брат мой». І сказаў яму валадар: «Чаму ён меў бы ісьці з табой?»</verse>
				<verse number="27">Але Абсалом вельмі прасіў яго, і ён пусьціў з ім Амнона і ўсіх сыноў валадарскіх.</verse>
				<verse number="28">І загадаў Абсалом слугам сваім: «Глядзіце, калі Амнон павесялее ад віна, я загадаю вам: “Ударце Амнона”, і вы забіце яго! Ня бойцеся, бо гэта я загадваю вам. Набярыцеся сілы і будзьце адважнымі».</verse>
				<verse number="29">І зрабілі слугі Абсалома адносна Амнона, як ім загадаў Абсалом. А ўсе сыны валадарскія ўскочылі, і сеў кожны на мула свайго, і ўцяклі.</verse>
				<verse number="30">А калі яны былі яшчэ ў дарозе, дайшла да Давіда вестка: «Абсалом замардаваў усіх сыноў валадара, і з іх не засталося аніводнага».</verse>
				<verse number="31">І ўстаў валадар, і разьдзёр адзеньне сваё, і ўпаў тварам на зямлю, і ўсе слугі ягоныя, якія паслугавалі яму, таксама разьдзёрлі адзеньне сваё.</verse>
				<verse number="32">А Ёнадаў, сын Шаммы, брата Давіда, сказаў: «Няхай ня думае гаспадар мой, што ўсе юнакі, сыны валадара, пазабіваныя. Толькі Амнон забіты, бо ў Абсалома быў гэты намер з таго дня, як Амнон згвалціў Тамар, сястру ягоную.</verse>
				<verse number="33">І няхай не бярэ сабе гаспадар мой, валадар, гэтае весткі да сэрца, што ўсе сыны валадара загінулі. Бо загінуў толькі Амнон».</verse>
				<verse number="34">І Абсалом уцёк. У той час юнак-вартавы падняў вочы, і заўважыў мноства людзей, якія зыходзілі са збочча гары дарогай ад Гаранаіму.</verse>
				<verse number="35">І сказаў Ёнадаў валадару: «Вось, ідуць сыны валадара! Так сталася, як слуга твой гаварыў».</verse>
				<verse number="36">І калі скончыў ён гаварыць, паказаліся сыны валадара, і ішлі яны з галашэньнем і плачам. Таксама валадар і ўсе слугі ягоныя плакалі ўголас.</verse>
				<verse number="37">А Абсалом уцёк і пайшоў да Тальмая, сына Аміхуда, валадара Гешуру. І [Давід] сумаваў па сыну ўвесь час.</verse>
				<verse number="38">Абсалом уцёк і пайшоў у Гешур, і быў там тры гады.</verse>
				<verse number="39">І перастаў валадар гневацца на Абсалома, бо ўжо супакоіўся па сьмерці Амнона.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="14">
				<verse number="1">Тады Ёаў, сын Цэруі, спасьцярогшы, што сэрца валадара прыхілілася да Абсалома,</verse>
				<verse number="2">паслаў у Тэкоа, і прывёў адтуль разумную жанчыну, і сказаў ёй: «Прыкінься, што ты ў жалобе і адзенься ў адзеньне жалобнае, і не намашчайся алеем, і будзеш як жанчына, якая ўжо доўга смуткуе па памёршым.</verse>
				<verse number="3">І пойдзеш ты да валадара, і скажаш яму вось гэта». І навучыў яе Ёаў, што мае яна сказаць валадару.</verse>
				<verse number="4">І жанчына з Тэкоа пайшла да валадара, упала на зямлю, і пакланілася яму, і сказала: «Дапамажы мне, валадару».</verse>
				<verse number="5">І сказаў ёй валадар: «Што за справу маеш?» Яна адказала: «Я — удава, а муж мой памёр.</verse>
				<verse number="6">Вось жа служка твая мела двух сыноў, і яны пасварыліся ў полі, і не было нікога, хто б іх разьвёў, і адзін з іх ударыў брата свайго так, што той памёр.</verse>
				<verse number="7">І вось, уся сям’я паднялася супраць служкі тваёй, дамагаючыся: “Аддай таго, хто забіў брата свайго, і мы заб’ем яго за душу брата ягонага, якога ён забіў, і зьнішчым спадкаемцу”. І намагаюцца яны затушыць апошнюю зьнічку маю, каб не засталося па мужу маім ані імя, ані патомства на абліччы зямлі».</verse>
				<verse number="8">І сказаў валадар жанчыне: «Вяртайся ў дом твой, а я выдам загад што да цябе».</verse>
				<verse number="9">І жанчына з Тэкоа сказала валадару: «Гаспадару мой, валадар, няхай віна гэта спадзе на дом бацькі майго, а валадар і пасад ягоны не вінаваты».</verse>
				<verse number="10">І сказаў ёй валадар: «Калі б хто гаварыў супраць цябе, прывядзі яго да мяне, і ён ужо ня будзе больш шкодзіць табе».</verse>
				<verse number="11">І сказала яна: «Згадай, валадару, на ГОСПАДА, Бога свайго, каб мсьціўца за кроў не павялічваў бяды і каб не загубілі яны сына майго». Ён сказаў: «На жыцьцё ГОСПАДА, не спадзе нават волас з галавы сына твайго на зямлю».</verse>
				<verse number="12">І сказала жанчына: «Ці можа служка твая сказаць гаспадару майму, валадару, яшчэ слоўца?» Ён сказаў: «Кажы».</verse>
				<verse number="13">І сказала жанчына: «Чаму ты так думаеш супраць народу Божага? Бо вось, калі валадар сказаў слова гэтае, ён абвінаваціў самога сябе, таму што валадар не вяртае выгнаньніка свайго.</verse>
				<verse number="14">Усе мы памром, і мы быццам вада, разьлітая на зямлі, якую не магчыма сабраць. Але Бог ня хоча загубіць душу, і Ён думае, як не адпіхнуць ад Сябе адкінутага.</verse>
				<verse number="15">І вось сёньня прыйшла я сказаць валадару, гаспадару майму, слова гэтае, бо той народ палохае мяне. І вось сказала служка твая: “Скажу я валадару, можа, ён споўніць просьбу служкі сваёй.</verse>
				<verse number="16">Можа, валадар выслухае, каб вызваліць служку сваю з рукі таго, хто хоча зьнішчыць мяне і сына майго, і пазбавіць нас спадчыны Божай”.</verse>
				<verse number="17">Бо вырашыла служанка твая: “Няхай слова гаспадара майго, валадара, супакоіць мяне. Як анёл Божы гаспадар мой, валадар, які выслухае тое, што добрае і што благое”. Няхай ГОСПАД, Бог твой, будзе з табою!»</verse>
				<verse number="18">І ў адказ сказаў валадар жанчыне: «Не хавай ад мяне таго, пра што я цябе спытаю». Жанчына сказала: «Няхай пытаецца ў мяне гаспадар мой, валадар».</verse>
				<verse number="19">І спытаўся валадар: «Ці не рука Ёава з табой у-ва ўсіх гэтых словах?» У адказ сказала жанчына: «На жыцьцё душы тваёй, гаспадару мой, валадар! Нельга ўхіліцца ані направа, ані налева ад усяго таго, пра што пытае гаспадар мой, валадар. Бо слуга твой Ёаў загадаў мне і ўлажыў у вусны мае ўсе словы гэтыя.</verse>
				<verse number="20">Каб прыповесьцю зьмяніць выгляд гэтай справе, слуга твой Ёаў навучыў мяне, але гаспадар мой мудры, як мудры анёл Божы, каб ведаць усё, што на зямлі адбываецца».</verse>
				<verse number="21">І зьвярнуўся валадар да Ёава: «Вось, ты зрабіў гэта. Дык ідзі і прывядзі юнака Абсалома».</verse>
				<verse number="22">Ёаў упаў тварам на зямлю і пакланіўся валадару, кажучы: «Сёньня даведаўся слуга твой, што мае ласку ў вачах тваіх, гаспадару мой, валадар, бо споўніў ты просьбу слугі твайго».</verse>
				<verse number="23">І ўстаў Ёаў, і пайшоў у Гешур, і прывёў Абсалома ў Ерусалім.</verse>
				<verse number="24">І сказаў валадар: «Няхай вернецца Абсалом у дом свой, але аблічча валадара ён ня ўбачыць».</verse>
				<verse number="25">А прыгажэйшага ад Абсалома не было мужчыны ў Ізраілі, які б як ён быў слаўны. Ад ног да галавы не было ў ім заганы.</verse>
				<verse number="26">А калі стрыг ён галаву сваю, а стрыг ён яе звычайна штогод, бо [валасы] былі цяжкія, і мусіў стрыгчыся, то валасы ягоныя важылі дзьвесце сыкляў вагі валадарскай.</verse>
				<verse number="27">І нарадзілася Абсалому тры сыны і адна дачка, на імя Тамар. І была яна вельмі прыгожая.</verse>
				<verse number="28">І сядзеў Абсалом у Ерусаліме два гады, але аблічча валадара ня бачыў.</verse>
				<verse number="29">І паслаў Абсалом да Ёава з просьбай, каб паслаў яго да валадара, але ён не хацеў прыйсьці да яго. І паслаў ён другі раз, але той не хацеў прыйсьці.</verse>
				<verse number="30">І сказаў ён слугам сваім: «Паглядзіце на поле, якое мае Ёаў побач майго, і расьце на ім ячмень. Ідзіце і спаліце яго агнём». І слугі Абсалома спалілі поле агнём.</verse>
				<verse number="31">І ўстаў Ёаў, і прыйшоў у дом Абсалома, і спытаў: «Чаму слугі твае спалілі ніву маю агнём?»</verse>
				<verse number="32">Абсалом адказаў Ёаву: «Я пасылаў да цябе, просячы, каб ты прыйшоў да мяне, каб паслаць цябе да валадара, і каб ты сказаў яму: “Навошта я вярнуўся з Гешуру? Лепш было мне там жыць”. Дык прашу цябе, дапамажы мне ўбачыць аблічча валадара. Калі я ў чым вінаваты, няхай ён заб’е мяне».</verse>
				<verse number="33">І пайшоў Ёаў да валадара, і сказаў яму. І паклікаў ён Абсалома, і той увайшоў да валадара, і ўпаў на твар перад ім. І пацалаваў валадар Абсалома.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="15">
				<verse number="1">Пасьля таго Абсалом справіў сабе калясьніцу і коні, і пяцьдзясят мужчынаў, якія хадзілі перад ім.</verse>
				<verse number="2">І ўставаў Абсалом рана, і станавіўся каля дарогі, што ідзе да брамы. І кожнага, хто з якой справай зьвяртаўся да валадара на суд, клікаў Абсалом да сябе і пытаў: «З якога ты гораду?» Той адказваў: «Слуга твой з такога і такога калена Ізраіля».</verse>
				<verse number="3">Тады Абсалом казаў яму: «Глядзі, справа твая добрая і слушная, але ў валадара ты ня знойдзеш нікога, хто б цябе выслухаў».</verse>
				<verse number="4">І казаў Абсалом: «Калі б хто мяне паставіў судзьдзёю над зямлёй? Тады прыходзілі б да мяне ўсе, што маюць вырашаць справы, і я судзіў бы іх паводле справядлівасьці».</verse>
				<verse number="5">І калі падыходзіў чалавек, каб пакланіцца яму, ён працягваў яму руку, сьціскаў за руку і цалаваў яго.</verse>
				<verse number="6">І рабіў ён так з кожным Ізраільцянінам, які прыходзіў на суд да валадара, і здабываў сэрцы Ізраільцянаў.</verse>
				<verse number="7">Праз чатыры гады сказаў Абсалом валадару: «Пайду я ў Хеўрон і споўню шлюбаваньне, якое я абяцаў ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="8">Бо калі слуга твой быў у Гешуры Сірыйскім, шлюбаваў, кажучы: “Калі верне мяне ГОСПАД назад у Ерусалім, складу ГОСПАДУ ахвяру”».</verse>
				<verse number="9">І сказаў яму валадар: «Ідзі ў супакоі». І той устаў, і пайшоў у Хеўрон.</verse>
				<verse number="10">І паслаў Абсалом тайных весьнікаў у-ва ўсе пакаленьні Ізраіля, кажучы: «Калі пачуеце гук трубы, гаманіце: “Абсалом абраны валадаром у Хеўроне”».</verse>
				<verse number="11">І з Абсаломам выйшлі з Ерусаліму дзьвесьце чалавек, ня ведаючы ў прастаце сэрца нічога.</verse>
				<verse number="12">У час складаньня ахвяраў Абсалом паслаў і паклікаў Ахітафэля з Гіло, радніка Давіда, з гораду ягонага Гіло. І ўмацавалася змова, і народ зыходзіўся і павялічваўся вакол Абсалома.</verse>
				<verse number="13">І прыйшоў весьнік да Давіда, і паведаміў: «Сэрца усяго Ізраіля прыстала да Абсалома».</verse>
				<verse number="14">І сказаў Давід усім слугам, якія былі разам з ім ў Ерусаліме: «Зьбірайцеся! Уцякайма, бо ня будзе нам ратунку ад Абсалома. Сьпяшайцеся ўцячы, каб не дагнаў ён нас раптам і каб ня выгубіў нас, і каб вострывам мяча ня зьнішчыў гораду».</verse>
				<verse number="15">І слугі валадара сказалі яму: «Усё, што загадае гаспадар наш, валадар, мы, слугі твае, выканаем».</verse>
				<verse number="16">І выйшаў валадар, а за ім увесь дом ягоны, і пакінуў валадар дзесяць жанчынаў наложніцаў сьцерагчы дом.</verse>
				<verse number="17">І выйшаў валадар пешшу, і ўвесь народ за ім, і затрымаліся яны пры апошнім доме.</verse>
				<verse number="18">І праходзілі перад ім усе слугі ягоныя, усе Керэты, Пэлеты і ўсе тыя, якія прыйшлі з Гату, у лічбе шэсьцьсот чалавек прайшлі перад валадаром.</verse>
				<verse number="19">І спытаўся валадар Іттая з Гату: «Чаму і ты ідзеш разам з намі? Вярніся і застанься з валадаром, бо ты — чужынец і выгнанец з бацькаўшчыны сваёй.</verse>
				<verse number="20">Учора прыйшоў ты, а сёньня я змушаю цябе ісьці блукаць разам з намі, бо я сам ня ведаю, куды іду. Вярніся і забяры з сабой братоў сваіх, і няхай ГОСПАД зьявіць табе міласэрнасьць і вернасьць».</verse>
				<verse number="21">У адказ сказаў Іттай валадару: «Няхай жыве ГОСПАД і няхай жыве гаспадар мой, валадар. Толькі там, дзе будзе гаспадар мой, валадар, на сьмерць ці на жыцьцё, там будзе і слуга твой».</verse>
				<verse number="22">І сказаў Давід Іттаю: «Дык ідзі і праходзь!» І прайшоў перад валадаром Іттай з Гату і ўсе людзі ягоныя, і ўсе дзеці ягоныя, якія былі з ім.</verse>
				<verse number="23">А ўся ваколіца голасна плакала, калі ўвесь народ праходзіў перад валадаром. Валадар таксама перайшоў ручай Кедрон, і ўвесь народ накіраваўся па дарозе ў пустыню.</verse>
				<verse number="24">І прыйшоў Цадок, і з ім усе лявіты, несучы Каўчэг Запавету Божага. І паставілі яны Каўчэг Божы, і Абіятар склаў ахвяру, пакуль увесь народ ня выйшаў з гораду.</verse>
				<verse number="25">І сказаў валадар Цадоку: «Занясіце Каўчэг Божы ў горад. Калі я знайду ласку ў вачах ГОСПАДА, то Ён верне мяне, і я ўбачу Яго і жытло Ягонае.</verse>
				<verse number="26">А калі Ён скажа: “Не падабаешся ты Мне”, я згаджуся, няхай Ён робіць, што падабаецца Яму».</verse>
				<verse number="27">І сказаў валадар Цадоку сьвятару: «Глядзі, вяртайся ў горад ў супакоі. Ахімаац, сын твой, і Ёнатан, сын Абіятара, абодва сыны вашыя няхай застануцца з вамі.</verse>
				<verse number="28">Я вось буду вандраваць на раўнінах пустыні, пакуль ня прыйдзе да мяне паведамленьне ад вас».</verse>
				<verse number="29">І вярнулі Цадок і Абіятар Каўчэг Божы ў Ерусалім, і засталіся там.</verse>
				<verse number="30">А Давід узыходзіў на гару Аліўную, ішоў і плакаў, і ішоў ён з закрытай галавой і босы. І ўсе людзі, што былі з ім, ішлі з закрытымі галовамі і плакалі.</verse>
				<verse number="31">І паведамілі Давіду, што Ахітафэль быў у змове з Абсаломам. І сказаў Давід: «ГОСПАДЗЕ, зрабі недарэчнай раду Ахітафэля».</verse>
				<verse number="32">І калі Давід узыйшоў на вяршыню гары, дзе пакланяліся Богу, пераняў яго Хушай Аркеец у разьдзёртым адзеньні і з пасыпанай зямлёй галавой.</verse>
				<verse number="33">І сказаў яму Давід: «Калі ты пойдзеш са мною, будзеш мне цяжарам.</verse>
				<verse number="34">А калі вернешся ў горад і скажаш Абсалому: “Я, валадару, буду слугой тваім. Як раней я быў слугой бацькі твайго, так цяпер буду слугой тваім!”, то ты ударэмніш раду Ахітафэля адносна мяне.</verse>
				<verse number="35">Будзеш там мець пры сабе Цадока і Абіятара, сьвятароў. І ўсё, што пачуеш у доме валадара, перакажаш Цадоку і Абіятару, сьвятарам.</verse>
				<verse number="36">Вось, з імі засталіся два сыны іхнія, Ахімаац у Цадока і Ёнатан у Абіятара. Праз іх перакажаш усё, што толькі пачуеш».</verse>
				<verse number="37">І ўвайшоў Хушай, сябра Давіда, у горад. І Абсалом увайшоў у Ерусалім</verse>
			</chapter>
			<chapter number="16">
				<verse number="1">Калі Давід зыйшоў крыху з вяршыні гары, пераняў яго Сіба, слуга Мэфібашэта з наладаванымі двума асламі, а на іх дзьвесьце хлябоў і сто зьвязак разынак, і сто аладак фіговых, і буклак віна.</verse>
				<verse number="2">І спытаўся валадар у Сібы: «Што гэта значыць?» Сіба адказаў: «Гэтыя аслы — для дому валадара, а хлябы і плады — на ежу слугам тваім, а віно — каб піў той, хто зьняможацца ў пустыні!»</verse>
				<verse number="3">І спытаўся валадар: «А дзе сын гаспадара твайго?» Сіба адказаў валадару: «Ён застаўся ў Ерусаліме, бо сказаў: “Сёньня вяртае мне дом Ізраіля валадарства бацькі майго”».</verse>
				<verse number="4">І сказаў валадар Сібу: «Тваё ўсё, што належала Мэфібашэту». А Сіба сказаў, кланяючыся: «Няхай я знайду ласку ў цябе, гаспадару мой, валадар».</verse>
				<verse number="5">І прыйшоў валадар Давід у Бахурым, і акурат выйшаў адтуль чалавек з роду дома Саўла, імем Шымэй, сын Гера. Ён ішоў і праклінаў яго,</verse>
				<verse number="6">і кідаў камяні ў Давіда і ў-ва ўсіх слугаў валадара Давіда, хоць увесь народ і ўсе ваяры ішлі побач валадара з правага і левага боку.</verse>
				<verse number="7">І Шымэй зьневажаў валадара, кажучы: «Ідзі, ідзі прэч, крывавы чалавек, сын Бэліяла!</verse>
				<verse number="8">Павярнуў на цябе ГОСПАД усю кроў дому Саўла, бо забраў ты валадарства ў яго. Таму аддаў ГОСПАД валадарства Абсалому, сыну твайму. І прыціскаюць цябе ліхоты твае, бо ты — злачынца крыважэрны».</verse>
				<verse number="9">І сказаў Абішай, сын Цэруі, валадару: «Чаму праклінае гэты здохлы сабака гаспадара майго, валадара? Пайду і адсяку яму галаву».</verse>
				<verse number="10">А валадар сказаў: «Што мне і вам, сыны Цэруі? Калі ён праклінае і калі яму ГОСПАД загадаў, каб праклінаў Давіда, хто асьмеліцца сказаць: “Чаму ты так зрабіў?”»</verse>
				<verse number="11">І сказаў валадар Абішаю і ўсім слугам сваім: «Калі сын мой, які выйшаў з нутра майго, цікуе на жыцьцё маё, то тым больш гэты сын Бэн’яміна. Не перашкаджайце яму праклінаць паводле загаду ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="12">Можа, ГОСПАД гляне на гора маё і аднагародзіць мне дабром за сёньняшняе зьневажаньне».</verse>
				<verse number="13">І ішоў валадар і людзі ягоныя дарогаю далей. А Шымэй ішоў бокам гары, праклінаючы і кідаючы камяні ў яго, і абсыпаючы зямлёй.</verse>
				<verse number="14">І прыйшоў валадар і ўвесь народ ягоны, змучаныя, да водаў, і там адпачылі.</verse>
				<verse number="15">Тым часам Абсалом і ўвесь народ Ізраіля з ім увайшлі ў Ерусалім. І Ахітафэль быў разам з ім.</verse>
				<verse number="16">І Хушай, Аркеец, сябра Давіда, прыйшоў да Абсалома, і сказаў яму: «Няхай жыве валадар, няхай жыве валадар!»</verse>
				<verse number="17">І сказаў яму Абсалом: «Ці такая ласка твая да сябра твайго? Чаму ты не пайшоў з сябрам тваім?»</verse>
				<verse number="18">Адказаў Хушай Абсалому: «Ніякім чынам! Бо каго выбраў ГОСПАД і гэты народ, і ўвесь Ізраіль, з тым і я застануся.</verse>
				<verse number="19">А да таго, каму я маю служыць? Ці ж ня сыну валадарскаму? Як служыў я бацьку твайму, так буду паслухмяны табе».</verse>
				<verse number="20">І сказаў Абсалом Ахітафэлю: «Дайце раду, што маем рабіць?»</verse>
				<verse number="21">І сказаў Ахітафэль Абсалому: «Увайдзі да наложніцаў бацькі твайго, якіх ён пакінуў пільнаваць дом, каб, калі пачуе ўвесь Ізраіль, што ты стаўся ненавісным бацьку твайму, умацаваліся рукі ўсіх прыхільнікаў тваіх».</verse>
				<verse number="22">І паставілі намёт Абсалому на даху, і ён на вачах усяго Ізраіля ўвайшоў да наложніцаў бацькі свайго.</verse>
				<verse number="23">А парада Ахітафэля, якую ён даваў, у гэты час была быццам слова Бога. Бо такая была ўсякая парада Ахітафэля, як быў ён з Давідам, так і цяпер з Абсаломам.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="17">
				<verse number="1">І сказаў Ахітафэль Абсалому: «Я выбяру сабе дванаццаць тысячаў ваяроў і ў гэтую ноч пайду на Давіда,</verse>
				<verse number="2">і нападу на яго, пакуль ён змучаны і пакуль у яго рукі аслабеўшы, і напалохаю яго. І ўвесь народ, які з ім, я заб’ю, і самаго валадара.</verse>
				<verse number="3">І тады я прывяду ўвесь народ да цябе. Як ня будзе жыцьця толькі аднаго чалавека, тады ўвесь народ будзе жыць у супакоі».</verse>
				<verse number="4">І спадабалася гэтая парада Абсалому і ўсім старшыням Ізраіля.</verse>
				<verse number="5">І сказаў Абсалом: «Паклічце Хушая Аркейца і паслухаем, што ён нам скажа».</verse>
				<verse number="6">І прыйшоў Хушай да Абсалома, і Абсалом спытаўся ў яго: «Вось такую параду даў Ахітафэль. Ці маем споўніць параду ягоную, ці не? Ты скажы!»</verse>
				<verse number="7">І сказаў Хушай Абсалому: «Нядобрая парада, якую даў табе гэтым разам Ахітафэль».</verse>
				<verse number="8">І сказаў Хушай: «Ты ведаеш бацьку твайго і ваяроў, якія з ім. Гэта людзі мужныя, і яны разьюшаныя, як дзікая мядзьведзіца, пазбаўленая дзяцей сваіх у лесе. А бацька твой — ваяр спраўны, і ён ня сьпіць з людзьмі сваімі.</verse>
				<verse number="9">Вось і цяпер ён хаваецца ў якой пячоры або ў іншым месцы. І калі хто загіне пры першым нападзе на іх, дык напэўна пачуюць і скажуць: “Сталася вялікая параза народу, які стаіць за Абсалома”.</verse>
				<verse number="10">І тады спалохаецца наймужнейшы, які мае сэрца льва, бо ўвесь Ізраіль ведае, які спраўны бацька твой і якія мужныя тыя, што з ім.</verse>
				<verse number="11">І мне вось здаецца, што такая парада слушная: няхай зьбярэцца да цябе ўвесь Ізраіль ад Дана да Бээр-Шэвы, шматлікі, як пясок на беразе мора, і ты сам пойдзеш ў бой.</verse>
				<verse number="12">І мы прыйдзем да яго, дзе б ён ні знаходзіўся, і нападзем на яго, як звычайна раса падае на зямлю, і не пакінем тады нікога з усіх людзей, якія з ім.</verse>
				<verse number="13">А калі ён схаваецца ў горадзе, тады ўсе Ізраільцяне прынясуць пад той горад вяроўкі, і мы сьцягнем яго ў раку, так што не застанецца ад яго ані камяня».</verse>
				<verse number="14">Тады Абсалом і ўсе Ізраільцяне сказалі: «Лепшая парада Хушая Аркейца, чым парада Ахітафэля». Бо ГОСПАД вырашыў ухіліць лепшую параду Ахітафэля, каб навёў ГОСПАД на Абсалома няшчасьце.</verse>
				<verse number="15">І сказаў Хушай сьвятарам Цадоку і Абіятару: «Такую вось параду даў Ахітафэль Абсалому і старшыням Ізраіля, а я гэткую даў параду.</verse>
				<verse number="16">І цяпер пашліце хутка і паведаміце Давіда: “Не заставайся ў гэтую ноч на раўніне ў пустыні, але не марудзь і ідзі далей, каб не загінуў валадар і ўсе людзі, якія з ім”».</verse>
				<verse number="17">А Ёнатан і Ахімаас стаялі ў Эн-Рагелі, і чакалі, пакуль прыйшла служка і пераказала ім весткі, і тады яны пайшлі і пераказалі валадару Давіду, бо яны не маглі заходзіць у горад, каб ня бачылі іх.</verse>
				<verse number="18">Але ўбачыў іх нейкі юнак і паведаміў Абсалому. Тады яны абодва хутка пайшлі далей і прыйшлі ў дом нейкага чалавека ў Бахурыме. Ён меў студню на панадворку, і яны спусьціліся ў яе.</verse>
				<verse number="19">А жанчына ўзяла і расьцягнула посьцілку над адтулінай студні і насыпала зерня на яе, і так схавала іх.</verse>
				<verse number="20">І прыйшлі слугі Абсалома ў дом жанчыны, і спыталіся ў яе: «Дзе Ахімаац і Ёнатан?» Адказала ім жанчына: «Пайшлі адсюль праз ваду». І тыя шукалі іх, і не знайшоўшы, вярнуліся ў Ерусалім.</verse>
				<verse number="21">І калі тыя адыйшліся, выйшлі яны са студні і, прыйшоўшы да валадара Давіда, сказалі: «Зьбірайцеся хутка і перапраўцеся праз раку, бо вось такую параду дае Ахітафэль».</verse>
				<verse number="22">І ўстаў Давід, і ўвесь народ ягоны, і переправіліся праз Ярдан да сьвітаньня, і не застаўся ніводны, хто не паспеў бы пераправіцца праз раку.</verse>
				<verse number="23">Тым часам Ахітафэль, бачачы, што не была выканана парада ягоная, асядлаў асла свайго і вярнуўся ў горад свой і ў дом свой, і, даў загад адносна дому свайго, і павесіўся, і памёр, і быў пахаваны ў магіле бацькі свайго.</verse>
				<verse number="24">А Давід прыйшоў у Маханаім, а Абсалом пераправіўся праз Ярдан, ён і ўсе Ізраільцяне з ім.</verse>
				<verse number="25">На месца Ёава Абсалом паставіў начальнікам над войскам Амасу. Амаса быў сынам чалавека, які называўся Етра, Ізмаэлец, які ўвайшоў да Абігайлі, дачкі Нахаша, сястры Цэруі, якая была маці Ёава.</verse>
				<verse number="26">І расклаўся Ізраіль і Абсалом табарам у зямлі Гілеад.</verse>
				<verse number="27">Калі Давід прыйшоў у Маханаім, Шобі, сын Нахаша з Раббы сыноў Амона, і Махір, сын Аміэля з Лёдэбару, і Барзілай, Гілеадзец з Рагэліму,</verse>
				<verse number="28">прынесьлі яму ложак, і посуд, і гаршчкі гліняныя, пшаніцу і ячмень, муку, зерне пражанае, фасолю, сачэвіцу,</verse>
				<verse number="29">мёд, масла, сыры авечыя і лой кароўскі. І прынесьлі гэта Давіду і людзям ягоным на ежу, бо казалі: «Народ гэты галодны, змучаны і засьмягшы ў пустыні».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="18">
				<verse number="1">Давід, агледзеўшы людзей сваіх, паставіў над імі тысячнікаў і сотнікаў.</verse>
				<verse number="2">Пасьля падзяліў Давід людзей сваіх на тры дружыны: адну дружыну даручыў Ёаву, другую — Абішаю, сыну Цэруі, трэйцюю — Іттаю з Гату. І сказаў валадар народу: «Я таксама пайду з вамі».</verse>
				<verse number="3">Але народ адказаў: «Не, ты ня пойдзеш, бо калі мы адступім, на нас ня зьвернуць увагі. І хоць бы загінула палова нас, не лічылася б гэта, а ты адзін — тое, што нас дзесяць тысячаў. Дык лепш, калі ты будзеш дапамагаць нам з гораду».</verse>
				<verse number="4">І сказаў ім валадар: «Я зраблю тое, што вам здаецца добрым». І стаў валадар у браме, а ўсё войска праходзіла сотнямі і тысячамі.</verse>
				<verse number="5">І загадаў валадар Ёаву, Абішаю і Іттаю: «Лагоднымі будзьце з юнаком Абсаломам». І ўвесь народ чуў загад валадара, дадзены начальнікам адносна Абсалома.</verse>
				<verse number="6">І выйшла войска на бой на раўніне супраць Ізраіля, і пачаўся бой ў лесе Эфраіма.</verse>
				<verse number="7">І войска Давіда пабіла там народ Ізраіля. І была ў той дзень страшэнная параза, і палегла дваццаць тысячаў чалавек.</verse>
				<verse number="8">І бой пашырыўся на ўсю ваколіцу, і лес у той дзень выгубіў народу больш, чым меч.</verse>
				<verse number="9">І сталася, што Абсалом, едучы на муле, сутыкнуўся са слугамі Давіда. І мул пабег пад вялікі і сукаваты дуб, і Абсалом учапіўся валасамі за галіны, і павіс між небам і зямлёй, а мул пабег далей.</verse>
				<verse number="10">Нехта ўбачыў гэта і паведаміў Ёаву: «Бачыў я Абсалома, які вісіць на дубе».</verse>
				<verse number="11">І сказаў Ёаў чалавеку, які пра гэта паведаміў яму: «Калі ты бачыў яго, чаму ты не забіў яго на тым месцы? Я даў бы табе дзесяць срэбнікаў і адзін пояс».</verse>
				<verse number="12">А ён адказаў Ёаву: «Нават калі б на рукі мае ты палажыў і тысячу срэбнікаў, я ніколі не падняў бы рукі сваёй на сына валадарскага. Чулі ж мы, як валадар загадаў табе, Абішаю і Іттаю: “Захавайце мне юнака Абсалома”.</verse>
				<verse number="13">І калі б я супраць сумленьня свайго ўчыніў няпраўду, а ніякая справа не схаваецца ад валадара, ці ты сам ня выступіў бы супраць мяне».</verse>
				<verse number="14">І сказаў Ёаў: «Не хачу марудзіць з табою». І ўзяў ён у рукі свае тры стралы, і ўбіў іх у сэрца Абсалома, калі ён яшчэ жывы вісеў на дуб.</verse>
				<verse number="15">І падбегла дзесяць юнакоў, зброяносцы Ёава, і забілі яго.</verse>
				<verse number="16">І затрубіў Ёаў у рог, і народ спыніўся перасьледаваць Ізраіля, бо Ёаў стрымаў людзей.</verse>
				<verse number="17">І яны прынесьлі Абсалома, і кінулі яго ў лесе ў вялікую яму, і накідалі на ім вялікую кучу камянёў. А Ізраільцяне ўцяклі ў намёты свае.</verse>
				<verse number="18">Калі яшчэ жыў, Абсалом паставіў сабе слуп ў даліне валадарскай, бо ён казаў: «Я ня маю сына, які б захаваў памяць пра імя маё». І назваў ён помнік імем сваім. І да гэтага дня называецца ён Яд-Абсалом.</verse>
				<verse number="19">І сказаў Ахімаац, сын Цадока: «Пабягу і паведамлю валадара, што ГОСПАД зьявіў яму справядлівасьць, вызваляючы яго ад рукі ворагаў ягоных».</verse>
				<verse number="20">І сказаў яму Ёаў: «Ня будзеш ты ў гэты дзень весьнікам добрай весткі, але паведаміш іншым разам. Бо сёньня нядобрае прынясеш, таму што сын валадара забіты».</verse>
				<verse number="21">І сказаў Ёаў Кушцу: «Ідзі і скажы валадару, што ты бачыў». Ён пакланіўся Ёаву і пабег.</verse>
				<verse number="22">У другі раз Ахімаац, сын Цадока, сказаў Ёаву: «Што б ні было, я таксама пабягу за Кушцам!» А Ёаў сказаў: «Чаму ты хочаш бегчы, сын мой, калі няма добрай весткі».</verse>
				<verse number="23">Ён адказаў: «Што б ні сталася, пабягу». І Ёаў сказаў яму: «Бяжы!» І Ахімаац, пабегшы напрасткі, выперадзіў Кушца.</verse>
				<verse number="24">А Давід сядзеў паміж дзьвюма брамамі. І вартаўнік, які хадзіў па даху брамы над мурам, падняўшы вочы, заўважыў, што нейкі мужчына бяжыць самотны.</verse>
				<verse number="25">Ён крыкнуў і гэтак паведаміў валадару. І валадар сказаў: «Калі адзін, то прыносіць добрую вестку». А той бег і набліжаўся.</verse>
				<verse number="26">І ўбачыў вартаўнік другога чалавека, які бег, і закрычаў ён прыдзьвернаму: «Нейкі чалавек бяжыць самотна». А валадар сказаў: «Гэта таксама з добрай весткай».</verse>
				<verse number="27">І паведаміў вартаўнік: «Пазнаю, што хада першага як бег Ахімааца, сына Цадока». І сказаў валадар: «Ён — чалавек добры, прыходзіць з добрай вескай».</verse>
				<verse number="28">І закрычаў Ахімаац, і сказаў валадару: «Мір!» І, пакланіўшыся валадару да зямлі, сказаў: «Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог твой, Які даў табе людзей, што паднялі рукі свае на гаспадара майго, валадара!»</verse>
				<verse number="29">Валадар спытаўся: «Ці добра з юнаком Абсаломам?» Ахімаац адказаў: «Бачыў я вялікае замяшаньне, калі слуга валадара Ёаў пасылаў слугу твайго, але ня ведаю, што там было».</verse>
				<verse number="30">І загадаў валадар: «Адыйдзіся і стань там». І той адыйшоў, і стаў збоку.</verse>
				<verse number="31">І прыйшоў акурат Кушац і сказаў: «Добрую прыношу вестку, гаспадару мой, валадар. Бо зьявіў сёоньня табе ГОСПАД справядлівасьць, выбаўляючы цябе з рук усіх тых, якія збунтаваліся супраць цябе».</verse>
				<verse number="32">І спытаўся валадар у Кушца: «Ці добра з юнаком Абсаломам?» І адказаў яму Кушац: «Няхай будзе з ворагамі гаспадара майго, валадара, і з усімі, якія зламысна паўсталі супраць цябе, тое самае, што і юнаку гэтаму».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="19">
				<verse number="1">І задрыжэў валадар, і пайшоў у верхняе памяшканьне брамы, і плакаў. А калі ішоў, гаварыў: «Сыне мой, Абсаломе! Абсаломе, сыне мой, сыне мой! Лепш бы я памёр, чым ты! Абсаломе, сыне мой, сыне мой!»</verse>
				<verse number="2">І паведамілі Ёаву: «Валадар плача і ў жалобе дзеля Абсалома».</verse>
				<verse number="3">Так вось перамога замянілася ў той дзень у жалобу для ўсяго народа, бо народ пачуў у той дзень вестку: «Валадар сумуе дзеля сына свайго».</verse>
				<verse number="4">У той дзень уваходзіў народ у горад цішком, як уваходзяць людзі асаромленыя, якія ў час бою кінуліся ўцякаць.</verse>
				<verse number="5">А валадар закрыў твар свой і галасіў моцным голасам: «Сыне мой, Абсаломе! Абсаломе, сыне мой, сыне мой!»</verse>
				<verse number="6">І ўвайшоў Ёаў да валадара ў дом, і сказаў: «Ты асароміў сёньня ўсіх слугаў тваіх, якія захавалі жыцьцё тваё і жыцьцё сыноў тваіх і дачок тваіх, жыцьцё жонак тваіх і наложніцаў тваіх.</verse>
				<verse number="7">Ты любіш тых, якія ненавідзяць цябе, і ў нянавісьці маеш тых, што любяць цябе. Ты сёньня паказаў, што ня дбаеш пра начальнікаў тваіх і пра слугаў тваіх. Пераканаўся я сёньня, што калі б Абсалом застаўся пры жыцьці, а мы ўсе паўміралі, гэта было б добрым у вачах тваіх.</verse>
				<verse number="8">І цяпер падыміся, выйдзі і прагавары да сэрца слугаў тваіх. Прысягаю табе на ГОСПАДА, што калі ня выйдзеш, ніхто не застанецца ў гэтую ноч пры табе. Гэта будзе горш табе, чым усе беды, якія нахлынулі на цябе ад юнацтва твайго аж да цяперашніх дзён».</verse>
				<verse number="9">І ўстаў валадар, і сеў у браме, і ўсяму народу было паведамлена, што валадар сядзіць у браме. І сабралася вялікае мноства людзей перад валадаром, а Ізраіль уцёк у намёты свае.</verse>
				<verse number="10">І спрачаўся ўвесь народ у-ва ўсіх пакаленьнях Ізраіля, і гаварыў: «Валадар вызваліў нас з рук ворагаў нашых, і ён вызваліў нас з рук Філістынцаў. І цяпер уцёк з зямлі перад Абсаломам.</verse>
				<verse number="11">А Абсалом, якога мы памазалі, каб ён валодаў намі, загінуў у баі. Чаму цяпер маўчыце і не варочаеце валадара?»</verse>
				<verse number="12">І паслаў валадар па Цадока і Абіятара, святароў, кажучы: «Прамаўляйце да старшыняў Юды і кажыце ім: “Чаму вы марудзіце, каб вярнуць валадара ў дом свой? Слова ўсяго Ізраіля дайшло ўжо да валадара, у дом ягоны.</verse>
				<verse number="13">Вы — браты мае, вы — костка мая і цела маё. Чаму вы марудзіце, каб вярнуць валадара?”</verse>
				<verse number="14">А Амасе скажыце: “Ці ты ня косць мая і цела маё? Няхай гэта і гэта зробіць і гэта дадасьць, калі ты ў мяне ня будзеш заўсёды начальнікам войска на месцы Ёава”».</verse>
				<verse number="15">І прыхіліў ён сэрцы ўсіх сыноў Юды, быццам аднаго чалавека. І паслалі яны да валадара пасланцоў, якія казалі: «Вярніся ты і ўсе слугі твае».</verse>
				<verse number="16">І вярнуўся валадар, і прыйшоў аж да Ярдану. А Юда прыйшоў у Гільгал, і пераняў валадара, каб перавесьці яго праз Ярдан.</verse>
				<verse number="17">Таксама Шымэй, сын Гера, Бэн’ямінец з Бахурыму, пасьпяшаўся з людзьмі Юды на сустрэчу з валадаром Давідам.</verse>
				<verse number="18">А з ім была тысяча Бэн’ямінцаў, і Сіба, слуга сям’і Саўла, і пятнаццаць сыноў ягоных, і дваццаць слугаў з ім. І пераправіліся яны праз Ярдан перад валадаром.</verse>
				<verse number="19">І перайшлі яны брод, каб пераправіць дом валадара і зрабіць так, як падабаецца яму. І Шымэй, сын Гера, упаў на твар перад валадаром, калі той меў пераправіцца праз Ярдан,</verse>
				<verse number="20">і сказаў валадару: «Не ўважай за злачынства мне, гаспадару мой, і не памятай на крыўду слугі твайго ў той дзень, калі гаспадар мой, валадар, выходзіў з Ерусаліму. І не бяры гэтага да сэрца свайго.</verse>
				<verse number="21">Я, слуга твой, прызнаю віну сваю і дзеля таго першы з усёй сям’і Язэпа выходжу на спатканьне гаспадара майго, валадара».</verse>
				<verse number="22">А Абішай, сын Цэруі, у адказ сказаў: «Ці ж ня будзе забіты Шымэй за тое, што праклінаў памазанца ГОСПАДАВА?»</verse>
				<verse number="23">Але Давід сказаў: «Што мне і вам, сыны Цэруі, што вы становіцеся для мяне сёньня супраціўнікамі? Ці сёньня павінен хто-колечы паміраць у Ізраілі? Я дакладна ведаю, што сёньня я стаўся валадаром над Ізраілем».</verse>
				<verse number="24">І сказаў валадар Шымэю: «Не памрэш!» І запрысягнуў яму валадар.</verse>
				<verse number="25">І Мэфібашэт, сын Саўла, таксама выйшаў на спатканьне валадара. Ня мыў ён ног і рукі, ня стрыг барады, і ня мыў адзеньня свайго з таго дня, у які валадар выехаў, і аж да дня, калі вярнуўся ў супакоі.</verse>
				<verse number="26">Калі ён прыйшоў на спатканьне валадара ў Ерусалім, сказаў яму валадар: «Чаму не пайшоў ты са мною, Мэфібашэт?»</verse>
				<verse number="27">Ён у адказ сказаў: «Гаспадару мой, валадар, ашукаў мяне слуга мой! Я, слуга твой, сказаў слузе свайму: “Вазьму сабе асла, сяду на яго і паеду з валадаром”, бо кульгавы слуга твой.</verse>
				<verse number="28">Але ён ачарніў слугу твайго перад гаспадаром маім, валадаром. Ты ж, гаспадару мой, валадар, як анёл Божы, таму рабі, што табе падабаецца.</verse>
				<verse number="29">Увесь дом бацькі майго варты быў сьмерці перад гаспадаром маім, валадаром, але ты пасадзіў слугу твайго між тых, што ядуць са стала твайго. Якое ж маю права вінаваціць каго перад валадаром?»</verse>
				<verse number="30">І сказаў яму валадар: «Навошта гаворыш ты ўсё гэта. Я сказаў, каб ты і Сіба падзялілі паміж сабою поле».</verse>
				<verse number="31">Мэфібашэт сказаў валадару: «Няхай ён бярэ нават усё, калі гаспадар мой, валадар, вярнуўся ў супакоі ў дом свой!»</verse>
				<verse number="32">Таксама Барзілай Гілеадзец прыйшоў з Рагеліму і праводзіў валадара праз Ярдан, каб разьвітацца з ім за Ярданам.</verse>
				<verse number="33">А Барзілай быў вельмі стары, меў ён восемдзясят гадоў. Ён заагледзеў валадара харчамі, калі ён быў у Маханаіме, бо быў чалавекам вельмі багатым.</verse>
				<verse number="34">І сказаў валадар Барзілаю: «Хадзі са мною, і я буду апякавацца табою ў Ерусаліме».</verse>
				<verse number="35">Барзілай сказаў валадару: «Колькі засталося ўжо мне жыць, каб ісьці з валадаром у Ерусалім?</verse>
				<verse number="36">Маю сёньня восемдзясят гадоў. Ці хопіць мне розуму, каб разабраўся я, што салодкае, а што горкае? Ці можа задаволіць слугу твайго ежа і пітво? Або ці магу я яшчэ слухаць сьпевакоў і сьпявачак? Навошта слуга твой мае быць лішнім цяжарам гаспадару майму, валадару?</verse>
				<verse number="37">Крыху пяройдзе слуга твой з табой праз Ярдан, але за што нагароджваць, валадару, мяне такою ласкаю?</verse>
				<verse number="38">Дазволь слузе твайму вярнуцца, каб памерці ў горадзе сваім, побач магілы бацькі свайго і маці сваёй. Але слуга твой, Кімгам, няхай пойдзе з табою, гаспадару мой, валадар, і ты зрабі яму, як табе падабаецца».</verse>
				<verse number="39">І сказаў валадар: «Кімгам няхай ідзе са мною, і я зраблю яму, што добрае ў вачах тваіх, і ўсё, аб чым будзеш мяне прасіць, ты атрымаеш».</verse>
				<verse number="40">І калі ўжо ўвесь народ пераправіўся праз Ярдан, валадар пацавлаваў Барзілая і дабраславіў яго, і ён вярнуўся да сябе.</verse>
				<verse number="41">І вырушыў валадар у Гільгал, і разам з ім Кімгам. І праводзіў валадара ўвесь народ Юды, а таксама палова народу Ізраіля.</verse>
				<verse number="42">У той час да валадара зыйшліся ўсе Ізраільцяне і сказалі яму: «Чаму браты нашыя, сыны Юды, укралі цябе і пераправілі валадара і дом ягоны праз Ярдан, і ўсіх людзей Давіда разам з ім?»</verse>
				<verse number="43">І адказалі ўсе людзі Юды людзям Ізраіля: «Бо ён нам бліжэйшы. Чаму гневаецеся на нас з гэтае прычыны? Ці мы зьелі што ў валадара? Ці, можа, даў ён нам дары?»</verse>
				<verse number="44">І адказалі людзі Ізраіля людзям Юды: «Дзесяць частак маем мы ў валадара, а таму і ў Давіда мы лепшыя за вас. Дык чаму вы пагарджаеце намі? Хіба ня мы першыя сказалі слова, каб вярнуць валадара нашага?» Але слова людзей Юды было мацнейшым, чым слова людзей Ізраіля.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="20">
				<verse number="1">І быў там нейкі нягодны чалавек на імя Шэва, сын Біхры, Бэн’ямінец. Ён затрубіў у рог і крыкнуў: «Ня маем мы часткі з Давідам, ані спадчыны з сынам Есэя! Ізраіль, [ідзі] ў намёты свае!»</verse>
				<verse number="2">І ўсе людзі Ізраілю аддзяліліся ад Давіда і пайшлі за Шэваю, сынам Біхры. А людзі Юды засталіся пры валадару сваім, пачынаючы ад Ярдану аж да Ерусаліму.</verse>
				<verse number="3">Калі вярнуўся валадар ў дом свой у Ерусаліме, узяў ён дзесяць наложніцаў сваіх, якіх пакідаў пільнаваць дом, і памясьціў іх у дом пад вартай, зааглядаючы іх, але больш да іх не прыходзіў, і былі яны ўвязьненыя аж да дня сьмерці сваёй, быццам удовы пры жыцьці [мужа].</verse>
				<verse number="4">І сказаў валадар Амасе: «Зьбяры да мяне ўсіх мужчын Юды на трэйці дзень, а ты стань тут».</verse>
				<verse number="5">І пайшоў Амаса, каб склікаць людзей Юды, і замарудзіў на вызначаны час, які быў яму прызначаны.</verse>
				<verse number="6">І сказаў Давід Абішаю: «Шэва, сын Біхры, зробіць нам большае зло, чым Абсалом. Дык зьбяры слугаў гаспадара свайго і дагані яго, каб не знайшоў ён сабе ўмацаванага гораду і ня ўцёк ад нас».</verse>
				<verse number="7">І пайшлі з ім людзі Ёава, Керэты, і Пэлеты, і ўсе людзі вайсковыя. І выйшлі яны з Ерусаліму даганяць Шэву, сына Біхры.</verse>
				<verse number="8">Калі яны былі каля вялікага камяня, які ў Гібэоне, выйшаў насустрач ім Амаса. А Ёаў быў узброены, і на клубах ягоных на поясе вісеў схаваны меч, які зручна ўваходзіў і выходзіў з похваў.</verse>
				<verse number="9">І сказаў Ёаў Амасе: «Як здароўе, братка мой?» І ўзяў Ёаў Амасу правай рукой за бараду, каб пацалаваць яго.</verse>
				<verse number="10">І Амаса не спасьцярог мяча ў другой руцэ Ёава, а Ёаў ударыў ім у жывот ягоны так, што нутро ягонае выйшла на зямлю і ўжо не паутарыў удару. І той памёр. А Ёаў і брат ягоны Абішай кінуліся ў пагоню за Шэвай, сынам Біхры.</verse>
				<verse number="11">І адзін са слугаў Ёава затрымаўся каля цела Амасы і закрычаў: «Хто прыхільны Ёаву і хто стаіць за Давіда, няхай ідзе з Ёавам!»</verse>
				<verse number="12">А Амаса ляжаў скрываўлены сярод дарогі. І заўважыў той чалавек, што людзі затрымоўваюцца, каб паглядзець на яго, і перацягнуў Амасу з дарогі на поле, і накрыў яго вопраткаю, бо бачыў, што ўсе, якія праходзяць, спыняюцца каля яго.</verse>
				<verse number="13">І калі ён прыняў Амасу з дарогі, кожны чалавек пайшоў за Ёавам у пагоню за Шэваю, сынам Біхры.</verse>
				<verse number="14">І прайшоў Ёаў праз усе пакаленьні Ізраіля аж да Абель-Бэт-Маахі. І ўсе сыны Бээры сбраліся і пайшлі за ім.</verse>
				<verse number="15">І вось прыйшлі яны, і абляглі Шэву ў Абель-Бэт-Маасе і насыпалі вал кругом гораду на вышыню муроў. І ўсе людзі, якія былі з Ёавам, намагаліся разбурыць муры.</verse>
				<verse number="16">І нейкая разумная жанчына з гораду закрычала: «Слухайце, слухайце! Скажыце Ёаву, няхай ён падыйдзе сюды, і я пагавару з ім».</verse>
				<verse number="17">Калі ён падыйшоў да яе, яна сказала яму: «Ці ты Ёаў?» Ён адказаў ёй: «Я». Яна сказала яму: «Паслухай, што скажа служка твая». Ён адказаў: «Слухаю».</verse>
				<verse number="18">І сказала яна: «Даўней так гаварылі: “Няхай спытаюцца ў Абэлі”, і так скончвалі справу</verse>
				<verse number="19">Я — спакойны і верны [горад] у Ізраілі, а ты хочаш разваліць горад і зруйнаваць маці [гарадоў] Ізраіля. Навошта ты нішчыш спадчыну ГОСПАДА?»</verse>
				<verse number="20">У адказ Ёаў сказаў: «Ніякім чынам, ніякім чынам, каб я разбураў што або нішчыў.</verse>
				<verse number="21">Ня ў гэтым справа. Вось жа чалавек з гор Эфраіма, Шэва, сын Біхры, падняў руку сваю на валадара Давіда. Выдайце яго самога, і я адступлю ад гораду». І сказала жанчына Ёаву: «Галава ягоная будзе перакінута табе праз мур».</verse>
				<verse number="22">І выйшла яна перад усім народам, і сказала яму разумна, і адсеклі галаву Шэвы, сына Біхры, і кінулі праз мур Ёаву. І ён затрубіў, і адыйшлі ад гораду кожны ў намёт свой. А Ёаў вярнуўся ў Ерусалім да валадара.</verse>
				<verse number="23">І стаў Ёаў над усім войскам Ізраіля, а Бэная, сын Егаяды — над Керэтамі і Пэлетамі,</verse>
				<verse number="24">Аданірам — над зборам даніны; Язафат, сын Ахілюда — канцлерам,</verse>
				<verse number="25">Шэва —пісарам, Цадок і Абіятар — сьвятарамі.</verse>
				<verse number="26">Таксама Іра з Яіру быў святаром у Давіда.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="21">
				<verse number="1">І панаваў голад на зямлі ў дні Давіда тры гады, год за годам. І раіўся Давід у ГОСПАДА, а ГОСПАД сказаў: «Над Саўлам і над домам ягоным цяжыць кроў, бо ён вымардаваў Гібэонцаў».</verse>
				<verse number="2">І, сабраўшы Гібэонцаў, сказаў ім валадар, а Гібэонцы не былі з сыноў Ізраіля, але з рэшты Амарэйцаў. Сыны Ізраіля пакляліся ім не чапаць іх, але Саўл стараўся зьнішчыць іх з руплівасьці сваёй дзеля сыноў Ізраіля і Юды.</verse>
				<verse number="3">І сказаў Давід Гібэонцам: «Што я павінен вам зрабіць? І чым вас уласкавіць, каб вы дабраславілі спадчынуе ГОСПАДА?»</verse>
				<verse number="4">Гібэонцы сказалі яму: «Ня трэба нам ані срэбра, ані золата ад Саўла або ад дому ягонага, і ня трэба нам, каб быў забіты чалавек з Ізраіля». І сказаў ім валадар: «Што вы толькі скажаце, я зраблю вам».</verse>
				<verse number="5">І сказалі яны валадару: «З сыноў таго чалавека, які нас нішчыў і меў намер выгубіць нас, каб не засталося нікога з нас у межах Ізраіля,</verse>
				<verse number="6">няхай будуць дадзены нам сем чалавек, а мы іх павесім перад ГОСПАДАМ у Гібэоне на гары ГОСПАДА». І валадар сказаў: «Я дам».</verse>
				<verse number="7">Але пашкадаваў валадар Мэфібашэта, сына Ёнатана, сына Саўла, дзеля прысягі, складзенай ГОСПАДУ між Давідам і сынам Саўла Ёнатанам.</verse>
				<verse number="8">І ўзяў валадар двух сыноў Рыцпы, дачкі Аі, якіх бацькам быў Саўл, Армона і Мэрыббаала, і пяць сыноў Мэраб, дачкі Саўла, бацькам якіх быў Адрыэль, сын Барзілая з Мэхолы.</verse>
				<verse number="9">І Давід аддаў іх у рукі Гібэонцаў, якія павесілі іх на гары перад ГОСПАДАМ. І загінулі гэтыя сямёра разам, і былі яны забітыя ў першыя дні жніва, на пачатку жніва ячменю.</verse>
				<verse number="10">А Рыцпа, дачка Аі, узяла лахманы і разаслала іх на камяні, і сядзела там ад пачатку жніва аж пакуль не пайшоў на іх дождж з неба, і не дазваляла нападаць на іх птушкам нябесным удзень і зьвярам палявым уначы.</verse>
				<verse number="11">І было паведамлена Давіду пра тое, што рабіла Рыцпа, дачка Аі, наложніца Саўла.</verse>
				<verse number="12">І выправіўся Давід, і забраў ад жыхароў Ябэшу ў Гілеадзе косткі Саўла і косткі Ёнатана, сына ягонага, якія тыя здабылі патаемна з плошчы ў Бэт-Шане, дзе іх былі павесіўшы Філістынцы, калі забілі Філістынцы Саўла ў Гільбоа.</verse>
				<verse number="13">І перанёс ён адтуль косткі Саўла і косткі Ёнатана, сына ягонага, і сабралі косткі павешаных.</verse>
				<verse number="14">І пахавалі іх і косткі Саўла і Ёнатана, сына ягонага, у зямлі Бэн’яміна ў Цэлі, у магіле Кіша, бацькі ягонага. І зрабілі ўсё, што загадаў валадар. І таксама гэтым быў праслаўлены Бог над зямлёю.</verse>
				<verse number="15">І пачалася зноў вайна Філістынцаў супраць Ізраіля. І пайшоў Давід са слугамі сваімі, і ваяваў з Філістынцамі. І Давід адчуў сябе змучаным.</verse>
				<verse number="16">І Ішбі-бэ-Ноб, які быў з нашчадкаў Рафы, і дзіда ягоная важыла трыста сыкляў медзі, і падпаясаны ён быў новым мячом, хацеў забіць Давіда.</verse>
				<verse number="17">Але Абішай, сын Цэруі, прыйшоў яму на дапамогу. І ўдарыў ён Філістынца, і забіў яго. І людзі Давіда пакляліся і сказалі: «Ужо больш ня пойдзеш з намі ваяваць, каб не патух сьветач Ізраіля».</verse>
				<verse number="18">Неўзабаве зноў пачалася вайна ў Нобе супраць Філістынцаў. І Сіббэхай з Хушу забіў Сафа з роду Рафы.</verse>
				<verse number="19">І яшчэ была вайна супраць Філістынцаў у Гобе. І Эльханан, сын Яіра з Бэтлеему, забіў Галіята з Гату, у якога цаўё дзіды было быццам навой ткацкі.</verse>
				<verse number="20">І была яшчэ вайна ў Гаце, і быў вялізарны чалавек, які меў па шэсьць пальцаў на кожнай руцэ і на кожнай назе, разам дваццаць чатыры пальцы, з роду Рафы.</verse>
				<verse number="21">І ён зьневажаў Ізраіля, і забіў яго Ёнатан, сын Шаммы, брата Давіда.</verse>
				<verse number="22">Гэтыя чатыры чалавекі былі з роду Рафы з Гату. Яны пагінулі ад рукі Давіда і слугаў ягоных.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="22">
				<verse number="1">І засьпяваў Давід словы гэтае песьні ГОСПАДУ ў дзень, калі вызваліў яго ГОСПАД з рук усіх ворагаў ягоных і з рукі Саўла.</verse>
				<verse number="2">І ён сказаў: «ГОСПАД – скала мая і замчышча маё, Ён — Збаўца мой.</verse>
				<verse number="3">Бог мой, скала мая, у якой хаваюся, шчыт мой, рог збаўленьня майго! Ты — прыстанішча маё і Абаронца мой, Збаўца мой, ад гвалту Ты вызваліў мяне.</verse>
				<verse number="4">Паклічу я ГОСПАДА, Які годны хвалы, і буду вызвалены ад ворагаў маіх.</verse>
				<verse number="5">Ахапілі мяне хвалі сьмерці, віры небяспечныя стрывожылі мяне,</verse>
				<verse number="6">путы пякельныя аплялі мяне, і петлі сьмяротныя душаць мяне.</verse>
				<verse number="7">У горы маім клікаў я ГОСПАДА і галасіў да Бога майго. І пачуў Ён кліч мой са сьвятыні Сваёй, і голас мой дайшоў да вушэй Ягоных.</verse>
				<verse number="8">І дрыжучы, задрыжэла зямля, і падваліны нябесныя зварухнуліся і захісталіся, бо ўгнявіўся Ён.</verse>
				<verse number="9">Узьняўся дым ад гневу Ягонага і агонь палючы — з вуснаў Ягоных; вуглі распаленыя сыпаліся ад Яго.</verse>
				<verse number="10">Нахіліў Ён нябёсы, і зыйшоў, і імгла пад нагамі Ягонымі.</verse>
				<verse number="11">Ён сеў на херувіма, і паляцеў, і ўзьнёсся на крылах ветру.</verse>
				<verse number="12">І ахінуўся ў цемру, як заслону, цёмнымі водамі і густымі хмарамі ахутаў Сябе.</verse>
				<verse number="13">Ад бляску перад Ім загарэлася вугольле агністае.</verse>
				<verse number="14">І загрымеў у небе ГОСПАД, Найвышэйшы даў пачуць голас Свой.</verse>
				<verse number="15">Ён пусьціў стрэлы Свае і разагнаў іх, мноствам маланак напалохаў іх.</verse>
				<verse number="16">І адкрыліся глыбіні мора, і выявіліся падваліны сусьвету ад гневу Твайго, ГОСПАДЗЕ, ад подыху духу гневу Твайго.</verse>
				<verse number="17">Выцягнуў Ён [руку] з вышыні і схапіў мяне, і выцягнуў мяне з глыбіняў водных,</verse>
				<verse number="18">і выратаваў Ён мяне ад ворага магутнага, і ад тых, што ненавідзяць мяне, бо яны дужэйшыя за мяне.</verse>
				<verse number="19">Яны нахлынулі на мяне ў дзень няшчасьця майго, але ГОСПАД стаўся для мяне абаронаю.</verse>
				<verse number="20">І вывеў Ён мяне на прасторнае месца, уратаваў Ён мяне, бо любіць мяне.</verse>
				<verse number="21">І аднагародзіў мне ГОСПАД за праведнасьць маю, за чыстасьць рук маіх аддзячыў Ён мне,</verse>
				<verse number="22">бо трымаўся я шляхоў ГОСПАДА, і не дапускаўся грэху перад Богам маім.</verse>
				<verse number="23">Бо ўсе прыказаньні Ягоныя я меў перад вачыма і наказаў Ягоных не адпіхнуў ад сябе,</verse>
				<verse number="24">Але быў перад Ім беззаганны, і беззаконьня высьцерагаўся.</verse>
				<verse number="25">І аднагародзіў мне ГОСПАД паводле праведнасьці маёй, і паводле чыстасьці рук маіх перад вачыма Ягонымі.</verse>
				<verse number="26">Для справядлівага і Ты справядлівы, і для беззаганнага Ты беззаганны,</verse>
				<verse number="27">для чыстага сэрцам і Ты чысты сэрцам, а для крывадушнага і Ты падступны,</verse>
				<verse number="28">бо людзей прыгнечаных Ты ратуеш, а вочы пыхлівыя паніжаеш.</verse>
				<verse number="29">Ты, ГОСПАДЗЕ, — сьветач мой, Бог мой асьвятляе цемру маю.</verse>
				<verse number="30">Бо з Табою я атакую войска варожае, і з Богам маім узыйду на муры.</verse>
				<verse number="31">Бог, беззаганны шлях Ягоны, слова ГОСПАДА агнём ачышчана, Ён — шчыт для ўсіх, хто на Яго спадзяецца.</verse>
				<verse number="32">Хто Бог, апрача ГОСПАДА? Хто абарона, апрача Бога нашага?</verse>
				<verse number="33">Бог, Які падперазаў мяне сілаю і робіць шлях мой беззаганным.</verse>
				<verse number="34">Ён робіць ногі мае, як у аленя, і на высачыні ставіць мяне.</verse>
				<verse number="35">Ён навучае рукі мае для бітвы, а рамёны мае напінаюць мядзяны лук.</verse>
				<verse number="36">Ты даў мне шчыт збаўленьня Твайго, і ласка Твая ўзьвялічвае мяне.</verse>
				<verse number="37">Ты пашырыў крокі мае, і не хістаюцца ногі мае.</verse>
				<verse number="38">Я перасьледаваў ворагаў маіх, і даганяў іх, і не вяртаўся, пакуль ня зьнішчыў іх.</verse>
				<verse number="39">Я зьнішчыў іх так, што не маглі падняцца, і падалі пад ногі мае.</verse>
				<verse number="40">Ты падперазаў сілай для бітвы, і тых, што паўсталі супраць мяне, кінуў пад ногі мае.</verse>
				<verse number="41">Ты прымушаў уцякаць ворагаў маіх, і ненавісьнікаў маіх разагнаў.</verse>
				<verse number="42">І крычалі яны, але ніхто іх ня збавіў. І клікалі ГОСПАДА, але Ён не адказаў ім.</verse>
				<verse number="43">Я расьцярушыў іх як пыл зямлі, як балота на вуліцы таптаў я іх.</verse>
				<verse number="44">Ты выратаваў мяне ад звадак людзей, і паставіў мяне за галаву плямёнам. Людзі, якіх я ня ведаў, будуць служыць мне.</verse>
				<verse number="45">На вестку пра мяне яны паслухмяныя мне, і сыны чужынцаў падпарадкаваліся мне.</verse>
				<verse number="46">Чужынцы млеюць і дрыжаць у агароджах сваіх.</verse>
				<verse number="47">Жыве ГОСПАД, дабраслаўленая скала мая. Няхай узвысіцца Бог збаўленьня майго.</verse>
				<verse number="48">Бог, Які адпомсьціў за мяне і Які падпарадкаваў народы мне,</verse>
				<verse number="49">Які вызваліў мяне ад ворагаў маіх, і ўзьнёс мяне па-над тымі, што паўсталі супраць мяне, ад чалавека злачыннага вызваліў мяне.</verse>
				<verse number="50">Дзеля гэтага буду славіць Цябе, ГОСПАДЗЕ, сярод народаў, і псальмы сьпяваць на славу імя Твайго,</verse>
				<verse number="51">бо Ты даў вялікія перамогі валадару Твайму і зьявіў міласэрнасьць памазанцу Твайму, Давіду і насеньню ягонаму на вякі».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="23">
				<verse number="1">Вось гэта апошнія словы Давіда: «Сказаў Давід, сын Есэя, сказаў чалавек, які высока пастаўлены, памазанец Бога Якубавага, сьпявак псальмаў Ізраіля.</verse>
				<verse number="2">Дух ГОСПАДА гаворыць праз мяне, і слова Ягонае — у вуснах маіх.</verse>
				<verse number="3">Сказаў Бог Ізраіля, гаварыў мне Скала Ізраіля: “Валадар справядлівы над людзямі, які пануе ў страху Божым,</verse>
				<verse number="4">як яснасьць заранкі пры ўзыходе сонца, як раніца без хмурынак, як бляск пасьля дажджу, і як трава, што расьце з зямлі”.</verse>
				<verse number="5">Ці не такі дом мой перад Богам? Бо заключыў Ён са мною запавет вечны, устаноўлены і пэўны. Ад Яго збаўленьне маё і ўсё жаданьне маё.</verse>
				<verse number="6">Людзі ліхія будуць выкінуты, як церні, якіх не бяруць рукою.</verse>
				<verse number="7">А калі хто хоча дакрануцца іх, няхай узброіцца жалезам або цаўём дзіды, і паліць іх агнём дашчэнту».</verse>
				<verse number="8">Вось імёны слаўных ваяроў Давіда: Ёшэб-Башшэбэт з Тахкемону, начальнік між трох; ён падняў на дзіду сваю васемсот чалавек, забітых адным разам.</verse>
				<verse number="9">Пасьля яго Элеазар, сын Додо, сына Ахоха, між трох [герояў]. Быў ён з Давідам, калі Ізраільцяне сабраліся да бою, а Філістынцы зьневажалі іх. І пабеглі Ізраільцяне,</verse>
				<verse number="10">і ён адзін стаяў і біў Філістынцаў, ажно самлела рука яму і прыліпла да мяча. І ГОСПАД даў вялікую перамогу ў той дзень, і народ вярнуўся, каб рабаваць забітых.</verse>
				<verse number="11">Пасьля яго Шамма, сын Агэ з Арару. Аднойчы сабраліся Філістынцы ў Лехі, і быў там палетак, поўны сачэвіцы. І людзі ўцяклі перад Філістынцамі,</verse>
				<verse number="12">і ён стаў адзін сярод поля, і выратаваў іх, а Філістынцаў пабіў. І ГОСПАД даў вялікую перамогу.</verse>
				<verse number="13">Гэтыя трое спасярод трыццаці пад час жніва прыйшлі да Давіда ў пячору Адулям у той час, калі дружына Філістынцаў разлажылася табарам у лагчыне Рэфаім.</verse>
				<verse number="14">Давід быў у крэпасьці, а дружына Філістынцаў — у Бэтлееме.</verse>
				<verse number="15">І захацеў Давід піць, і сказаў: «Хто дасьць мне напіцца вады са студні, якая ў Бэтлееме каля брамы!»</verse>
				<verse number="16">Тады трое гэтых адважных напалі на табар Філістынцаў і набралі вады ў Бэтлееме са студні, якая каля брамы, і прынесьлі напіцца Давіду. Але ён не захацеў піць яе і выліў у ахвяру ГОСПАДУ,</verse>
				<verse number="17">і сказаў: «Няхай міласьцівы мне будзе ГОСПАД, каб зрабіць гэта. Ці ж буду я піць кроў гэтых людзей, якія пайшлі, разыкуючы жыцьцём». І не захацеў піць [ваду]. Вось гэта зрабілі тры слаўныя.</verse>
				<verse number="18">І Абішай, брат Ёава, сын Цэруі, быў начальнікам трыццаці. Ён падняў на дзіду сваю трыста, якіх забіў. І быў ён у славе сярод тых трох.</verse>
				<verse number="19">Спаміж трыццаці ён быў найслаўнейшы, і быў начальнікам іхнім, але тым тром не дараўняў.</verse>
				<verse number="20">І Бэная, сын Егаяды з Кабцээлю, быў ваяром мужным. Ён забіў двух сыноў Арыэля з Мааву, і ён сам пайшоў і забіў льва ў сярэдзіне ямы ў дзень завірухі.</verse>
				<verse number="21">Забіў ён таксама волата Эгіпцяніна. Эгіпцянін трымаў у руцэ дзіду, а ён пайшоў на яго з кіем, і, вырваўшы з рукі Эгіпцяніна дзіду, забіў яго ўласнаю дзідаю ягонай.</verse>
				<verse number="22">Гэта зрабіў Бэная, сын Егаяды, і быў ён у славе між трыццацьцю.</verse>
				<verse number="23">Быў ён найбольш паважаны, з тых трыццаці, але тым тром не дараўняў. І Давід паставіў яго начальнікам над вартай прыбочнай сваёю.</verse>
				<verse number="24">Да тых трыццаці належыў Асаэль, брат Ёава, Эльханан, сын Додо з Бэтлеему,</verse>
				<verse number="25">Шамма з Хароду і Эліка з Хароду,</verse>
				<verse number="26">Хэлец з Пэлету і Іра, сын Іккеша з Тэкоа,</verse>
				<verse number="27">Абіезэр з Анатоту і Мэбунай з Хушы,</verse>
				<verse number="28">Цальмон з Ахоху і Магарай з Нэтофы,</verse>
				<verse number="29">Хэлеб, сын Бааны, з Нэтофы, і Іттай, сын Рыбая з Ітбэа сыноў Бэн’яміна.</verse>
				<verse number="30">Бэная з Піратону і Гіддай з Нахале- Гаашу,</verse>
				<verse number="31">Абі-Альбон з Арабы і Азмавэт з Бахурыму,</verse>
				<verse number="32">Эліяхба з Шаальбону і сыны Яшэна, Ёнатан,</verse>
				<verse number="33">Арару, Ахіям, сын Шарара з Арару,</verse>
				<verse number="34">Эліфэлет, сын Ахасбая, сына Маахі, і Эліям, сын Ахітафэля з Гіло,</verse>
				<verse number="35">Гецарай з Кармэлю і Паарай з Арабу,</verse>
				<verse number="36">Ігаль, сын Натана з Цобы, і Бані з Гаду,</verse>
				<verse number="37">Цэлек з Амона, і Нахарай з Бээроту, зброяносец Ёава, сына Цэруі,</verse>
				<verse number="38">Іра з Ітра, Гарэб з Ітра,</verse>
				<verse number="39">і Урыя Хетыт — усіх трыццаць сем.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="24">
				<verse number="1">І зноў узгарэўся гнеў ГОСПАДА на Ізраіля, і намовіў Давіда супраць Ізраіля, кажучы: «Ідзі і палічы Ізраіля і Юду».</verse>
				<verse number="2">І сказаў валадар Ёаву, начальніку войска, які быў пры ім: «Абыйдзі ўсе пакаленьні Ізраіля ад Дану аж да Бээр-Шэвы і палічы народ, каб я ведаў лік народу».</verse>
				<verse number="3">Ёаў сказаў валадару: «Няхай ГОСПАД, Бог твой, павялічыць у сто разоў народ, колькі ёсьць цяпер, і няхай вочы гаспадара майго, валадара, убачаць гэта! Але навошта, гаспадару мой, валадар, захацеў ты зрабіць гэта?»</verse>
				<verse number="4">Але загад валадара Ёаву і начальнікам войска перамог. І выйшлі Ёаў і начальнікі войска ад валадара, каб палічыць народ Ізраіля.</verse>
				<verse number="5">І пераправіліся яны праз Ярдан, і затрымаліся ў Араэры, на поўдзень ад гораду, які на сярэдзіне лагчыны Гад, у накірунку Язэру.</verse>
				<verse number="6">І пайшлі яны ў Гілеад і ў зямлю Хетытаў у Кадэш, а адтуль пайшлі ў Дан, а з Дана павярнулі ў Сідон.</verse>
				<verse number="7">Пасьля прыйшлі яны ў крэпасьць Тыр, і ў-ва ўсе гарады Хівеяў і Хананейцаў, і накіраваліся ў Нэгеў Юдэйскі і ў Бээр-Шэву.</verse>
				<verse number="8">Так абыйшлі яны ўсю зямлю і праз дзевяць месяцаў і дваццаць дзён вярнуліся ў Ерусалім.</verse>
				<verse number="9">І Ёаў перадаў валадару лік перапісанага народу. Ізраіль налічыў васемсот тысячаў ваяроў, здатных да бою, а Юда — пяцьсот тысячаў ваяроў.</verse>
				<verse number="10">І задрыжэла сэрца Давіда дзеля таго, што палічыў ён народ, і сказаў Давід ГОСПАДУ: «Цяжка саграшыў я гэтым учынкам. І цяпер, ГОСПАДЗЕ, даруй віну слугі твайго, бо вельмі я неразумна зрабіў».</verse>
				<verse number="11">Калі назаўтра ўстаў Давід рана, слова ГОСПАДА было скіравана да прарока Гада, відушчага Давіда, кажучы:</verse>
				<verse number="12">«Ідзі і скажы Давіду: “Гэта кажа ГОСПАД. Тры пакараньні Я кладу табе. Выбяры сабе адно з іх, каб Я зрабіў табе гэта”».</verse>
				<verse number="13">І пайшоў Гад да Давіда, і паведаміў яму гэта: «Выбірай сабе, ці будзе панаваць голад тры гады ў зямлі тваёй, або тры месяцы ты будзеш уцякаць перад ворагамі тваімі, якія будуць перасьледаваць цябе, або на працягу трох дзён будзе панаваць пошасьць на зямлі тваёй. І цяпер рассудзі і вырашы, што мне адказаць Таму, Які мяне паслаў».</verse>
				<verse number="14">І адказаў Давід Гаду: «Гора мне! Але лепш патрапіць ў рукі ГОСПАДА, бо Ён — міласэрны, чым у рукі людзей!»</verse>
				<verse number="15">І спаслаў ГОСПАД заразу на Ізраіля ад раніцы да ўмоўленага часу. І памерла тады, пачынаючы ад Дану да Бээр-Шэвы семдзясят тысячаў чалавек.</verse>
				<verse number="16">І выцягнуў ужо анёл руку сваю на Ерусалім, каб яго зьнішчыць, але ГОСПАД зьлітаваўся дзеля няшчасьця і сказаў анёлу, што нішчыў людзей: «Досыць, цяпер спыні руку тваю!» А быў анёл ГОСПАДАЎ каля току Араўны Евусея.</verse>
				<verse number="17">Давід, бачачы анёла, які забіваў людзей, маліў ГОСПАДА: «Я саграшыў, я ўчыніў беззаконьне, але гэтыя авечкі, што яны зрабілі? Прашу, няхай рука Твая павернецца на мяне і на дом бацькі майго!»</verse>
				<verse number="18">У той дзень прыйшоў Гад да Давіда і сказаў яму: «Ідзі і пастаў ахвярнік ГОСПАДУ на таку Араўны Евусея».</verse>
				<verse number="19">І пайшоў Давід паводле слова Гада, як загадаў ГОСПАД.</verse>
				<verse number="20">І глянуў Араўна, і ўбачыў валадара і слугаў ягоных, што ідуць да яго. І выйшаў ён, і пакланіўся валадару тварам да зямлі,</verse>
				<verse number="21">і сказаў: «Што за прычына, што прыходзіць гаспадар мой да слугі свайго?» І сказаў яму Давід: «Купіць у цябе ток і паставіць на ім ахвярнік ГОСПАДУ, і тады спыніцца зараза, якая пануе паміж людзьмі».</verse>
				<verse number="22">І сказаў Араўна Давіду: «Няхай бярэ гаспадар мой, валадар, і складае ахвяру, як падабаецца яму. Вось, валы на цэласпаленьне, вось, малацілкі і ёрмы валовыя на дровы.</verse>
				<verse number="23">Усё аддае Араўна валадару!» І сказаў Араўна валадару: «Няхай ГОСПАД, Бог твой, будзе да цябе ласкавы!»</verse>
				<verse number="24">Валадар у адказ яму сказаў: «Ніякім чынам! Я куплю за грошы ад цябе і не складу дармовае цэласпаленьне ГОСПАДУ». І купіў Давід ток і валоў за пяцьдзясят сыкляў срэбра.</verse>
				<verse number="25">І пабудаваў Давід там ахвярнік ГОСПАДУ, і склаў ахвяры цэласпаленьня і ахвяры мірныя. І зьлітаваўся ГОСПАД над зямлёю, і перастаў караць Ізраіля.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="11">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Калі валадар Давід састарэўся і меў шмат гадоў, ніяк ня мог ён сагрэцца, хоць накрывалі яго коўдрамі.</verse>
				<verse number="2">І сказалі слугі ягоныя: «Трэба знайсьці гаспадару нашаму, валадару, маладую дзяўчыну. Яна будзе глядзець яго, і апякавацца ім, і будзе спаць з ім, і грэць гаспадара нашага, валадара».</verse>
				<verse number="3">І шукалі прыгожую маладую дзяўчыну па ўсёй зямлі Ізраільскай, і знайшлі Абішаг, Шунаміцянку, і прывялі яе да валадара.</verse>
				<verse number="4">Дзяўчына была вельмі прыгожая; яна апякавалася валадаром і паслугавала яму, але валадар не дакранаўся яе.</verse>
				<verse number="5">А Адонія, сын Хагіты, узганарыўся і сказаў: «Я буду валадарыць!» І займеў ён калясьніцу, коньнікаў і пяцьдзясят чалавек, што беглі перад ім.</verse>
				<verse number="6">Бацька ягоны ніколі на яго не сварыўся, кажучы: «Навошта гэта робіш?» А быў ён вельмі прыгожы, другі сын па Абсаломе.</verse>
				<verse number="7">Ён дамовіўся з Ёавам, сынам Цэруі, і з Абіятарам, сьвятаром, і яны дапамагалі Адонію.</verse>
				<verse number="8">Але Цадок, сьвятар, і Бэная, сын Егаяды, і Натан прарок, і Шымэй, і Рэй, а таксама ваяры Давіда не былі на баку Адоніі.</verse>
				<verse number="9">І забіў Адонія авечак, валоў і тлустых бычкоў, і склаў ахвяру каля Эвэн-Газахэлет, што каля Эн-Рагеля, і запрасіў усіх братоў сваіх, сыноў валадара, і ўсіх людзей Юды, слугаў валадара.</verse>
				<verse number="10">Але прарока Натана і Бэнаю, а таксама ваяроў і брата свайго Салямона не запрасіў.</verse>
				<verse number="11">І сказаў Натан Батшэве, маці Салямона: «Ці ты ня чула, што валадарыць Адонія, сын Хагіты, а гаспадар наш Давід гэтага ня ведае?</verse>
				<verse number="12">Хачу параіць табе, каб ты захавала жыцьцё тваё і сына твайго Салямона.</verse>
				<verse number="13">Ідзі і ўвайдзі да валадара Давіда, і скажы яму: “Гаспадару мой, валадар, ці не запрысяг ты мне, служцы тваёй, кажучы: "Салямон, сын твой, будзе пасьля мяне валадром, і ён будзе сядзець на пасадзе маім"? Дык чаму валадарыць Адонія?”</verse>
				<verse number="14">Калі ты яшчэ будзеш размаўляць з валадаром, за табою прыйду я і падтрымаю словы твае».</verse>
				<verse number="15">І вось Батшэва ўвайшла да валадара ў спальню. Валадар жа быў надта стары, і Шунаміцянка Абішаг паслугавала яму.</verse>
				<verse number="16">І ўкленчыла Батшэва, і пакланілася валадру. Ён зьвярнуўся да яе: «Чаго хочаш?»</verse>
				<verse number="17">Яна сказала яму: «Гаспадару мой, ты прысягаў на ГОСПАДА, Бога твайго, служцы тваёй: “Салямон, сын твой, будзе валдарыць пасьля мяне, і ён будзе сядзець на пасадзе маім”.</verse>
				<verse number="18">А вось цяпер Адонія стаў валадаром, і ты, гаспадару мой, валадар, ня ведаеш пра гэта.</verse>
				<verse number="19">Забіў ён мноства валоў, цялят і авечак, і запрасіў усіх сыноў валадара, і Абіятара, сьвятара, і Ёава, начальніка войска. А Салямона, слугу твайго, не паклікаў.</verse>
				<verse number="20">Але ты, гаспадару мой, — валадар, і на цябе зьвернуты вочы ўсяго Ізраіля, каб ты аб’явіў, хто пасьля цябе, гаспадару мой, будзе сядзець на пасадзе тваім!</verse>
				<verse number="21">Інакш, калі ты, гаспадару мой, валадар, засьнеш з бацькамі сваімі, на мяне і на сына майго Салямона спадзе абвінавачваньне».</verse>
				<verse number="22">Калі яна яшчэ гаварыла з валадаром, прыйшоў прарок Натан.</verse>
				<verse number="23">І паведамілі пра гэта валадару: «Вось, Натан, прарок». І прыйшоў ён перад аблічча валадара, і пакланіўся валадару тварам да зямлі.</verse>
				<verse number="24">І сказаў Натан: «Гаспадару мой, валадар, ці ты сказаў: “Адонія будзе валадарыць пасьля мяне, і ён будзе сядзець на пасадзе маім”?</verse>
				<verse number="25">Таму што сёньня ён пайшоў і забіў у ахвяру валоў, кормных цялят і мноства авечак, і запрасіў усіх сыноў валадарскіх, і начальнікаў войска, і сьвятара Абіятара, і яны разам з ім ядуць і п’юць, і гамоняць: “Няхай жыве валадар Адонія!”</verse>
				<verse number="26">А мяне, слугу твайго, і сьвятара Цадока, і Бэнаю, сына Егаяды, і Салямона, слугу твайго, ён не запрасіў.</verse>
				<verse number="27">Ці ня сталася гэта з волі гаспадара майго, валадара, і чаму ты не аб’явіў мне, слузе твайму, хто будзе сядзець на пасадзе гаспадара майго, валадара, пасьля яго?»</verse>
				<verse number="28">У адказ сказаў валадар Давід: «Паклічце да мяне Батшэву». І ўвайшла яна да валадара, і стала перад ім.</verse>
				<verse number="29">І пакляўся валадар, і сказаў: «На жыцьцё ГОСПАДА, Які выратаваў душу маю з усялякае бяды!</verse>
				<verse number="30">Як я пакляўся табе ГОСПАДАМ, Богам Ізраіля, кажучы, што Салямон, сын твой, будзе валадаром пасьля мяне, і ён будзе сядзець на пасадзе маім замест мяне, так сёньня і зраблю».</verse>
				<verse number="31">І Батшэва, упаўшы тварам на зямлю, пакланілася валадару і сказала: «Няхай жыве гаспадар мой, валадар Давід, вечна!»</verse>
				<verse number="32">І загадаў валадар Давід: «Паклічце да мяне Цадока, сьвятара, і Натана, прарока, і Бэнаю, сына Егаяды». І яны зьявіліся перад валадаром,</verse>
				<verse number="33">і ён сказаў ім: «Вазьміце з сабою слугаў гаспадара вашага, і пасадзіце Салямона, сына майго, на мула майго, і вядзіце яго ў Гіхон,</verse>
				<verse number="34">і няхай там сьвятар Цадок і прарок Натан памажуць яго на валадара Ізраіля, і затрубіце ў рог, і абвясьціце: “Няхай жыве валадар Салямон!”</verse>
				<verse number="35">І пойдзеце за ім, і прыйдзе ён, і сядзе на пасадзе маім, і будзе валадарыць пасьля мяне, бо я загадваю яму, каб ён быў валадаром над Ізраілем і над Юдам».</verse>
				<verse number="36">У адказ Бэная, сын Егаяды, сказаў валадару: «Амэн, няхай скажа гэтак ГОСПАД, Бог гаспадара майго, валадара!</verse>
				<verse number="37">Як быў ГОСПАД з гаспадаром маім валадаром, так няхай будзе Ён з Салямонам і няхай узвялічыць пасад ягоны больш за пасад гаспадара майго, валадара Давіда!»</verse>
				<verse number="38">І пайшоў Цадок, сьвятар, і Натан, прарок, і Бэная, сын Егаяды, і Керэты, і Пэлеты, і пасадзілі Салямона на мула валадара Давіда, і завялі яго ў Гіхон.</verse>
				<verse number="39">Там сьвятар Цадок узяў рог алею з Сялібы, і памазаў Салямона, і затрубіў у рог, і закрычаў увесь народ: «Няхай жыве валадар Салямон!»</verse>
				<verse number="40">І увесь народ праводзіў Салямона, і граў народ на флейтах, і вельмі цешыўся, што аж зямля гучэла ад гоману іхняга.</verse>
				<verse number="41">І пачуў [гэта] Адонія і ўсе запрошаныя ім, а ўжо банкетаваньне было скончыўшыся. І Ёаў, пачуўшы гук трубы, сказаў: «Што гэта за грамідар узрушанага гораду?»</verse>
				<verse number="42">Калі ён яшчэ гаварыў, прыйшоў Ёнатан, сын Абіятара, сьвятара. І сказаў яму Адонія: «Увайдзі, бо ты — чалавек дастойны, нешта добрае нам абвесьціш».</verse>
				<verse number="43">Ёнатан сказаў Адоніі: «Зусім не! Гаспадар наш, валадар Давід, абвясьціў валадаром Салямона,</verse>
				<verse number="44">і паслаў з ім Цадока, сьвятара, і Натана, прарока, і Бэнаю, сына Егаяды, і Керэтаў, і Пэлетаў. І яны пасадзілі Салямона на мула валадара,</verse>
				<verse number="45">а пасьля сьвятар Цадок і прарок Натан памазалі яго на валадара ў Гіхоне. І адтуль выйшлі яны з радасьцю, і горад загаманіў. Вось гэта той гармідар, які вы чуеце.</verse>
				<verse number="46">А Салямон у той час сеў на троне валадарскім.</verse>
				<verse number="47">І слугі валадарскія папрыходзілі прывітаць гаспадара нашага, валадара Давіда, кажучы: “Няхай Бог праславіць імя Салямона па-над імя тваё, і ўзьвялічыць пасад ягоны па-над пасад твой ”. І валадар пакланіўся на ложку сваім.</verse>
				<verse number="48">І сказаў ён так: “Дабраслаўлены ГОСПАД, Бог Ізраіля, Які даў сёньня вачам маім бачыць наступніка з роду майго, які сядзіць на пасадзе маім”».</verse>
				<verse number="49">І спалохаліся, і паўскаквалі ўсе, запрошаныя Адоніям, і кожны з іх пайшоў дарогаю сваёй.</verse>
				<verse number="50">А Адонія, баючыся Салямона, устаў і пайшоў, і ўхапіўся за рогі ахвярніка.</verse>
				<verse number="51">І паведамілі пра гэта Салямону: «Вось жа Адонія спужаўся валадара Салямона, і таму ўхапіўся за рогі ахвярніка, кажучы: “Няхай сёньня прысягне мне валадар Салямон, што не заб’е слугі свайго мячом”».</verse>
				<verse number="52">Салямон сказаў: «Калі ён будзе чалавекам чэсным, не спадзе на зямлю ніводны волас ягоны, але калі выявіцца ў ім ліхоцьце, то памрэ».</verse>
				<verse number="53">І паклікаў яго Салямон, і адвялі яго ад ахвярніка, і ён увайшоў і пакланіўся валадару Салямону, а Салямон сказаў яму: «Ідзі ў дом твой».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">Калі набліжаўся час паміраць Давіду, загадаў ён сыну свайму Салямону, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Я ўзыходжу на дарогу [жыхароў] усёй зямлі. Ты ж будзь цьвёрды і будзь мужны.</verse>
				<verse number="3">І захавай загады ГОСПАДА, Бога твайго, і хадзі шляхамі Ягонымі, і спаўняй пастановы Ягоныя і прыказаньні Ягоныя, і прысуды, і сьведчаньні, як напісана у законе Майсеевым, каб меў ты посьпех у-ва ўсім, што ты будзеш рабіць,, і паўсюль, куды ты пойдзеш,</verse>
				<verse number="4">каб зьдзейсьніў ГОСПАД слова Сваё, якое гаварыў мне, кажучы: “Калі сыны твае будуць захоўваць шляхі свае і калі будуць хадзіць перада Мной у праўдзе ўсім сэрцам сваім і ўсёю душою сваёй, то ня будзе адкінуты нашчадак твой ад пасаду Ізраіля”.</verse>
				<verse number="5">Ты таксама ведаеш, што зрабіў мне Ёаў, сын Цэруі, што ён зрабіў з двума правадырамі войска Ізраільскага, з Абнэрам, сынам Нэра, і з Амасаем, сынам Етэра, якіх забіў. Ён праліў кроў у час міру, як на вайне, і апаганіў ён крывёй вайны пояс на сьцёгнах сваіх і сандалы на нагах сваіх.</verse>
				<verse number="6">Учыні з ім паводле мудрасьці тваёй, каб не дапусьціць сівізны ягонай ў адхлань у супакоі.</verse>
				<verse number="7">А сынам Барзілая Гілеадца адгодзішся ласкай, няхай ядуць яны за сталом тваім, бо яны прыйшлі з дапамогаю, калі я ўцякаў перад Абсаломам, братам тваім.</verse>
				<verse number="8">Ёсьць пры табе Шымэй, сын Гера, Бэн’ямінец з Бахурыму, які праклінаў мяне ліхім праклёнам, калі я ішоў у Маханаім, але ён сустрэў мяне каля Ярдану, і я пакляўся яму ГОСПАДАМ, кажучы: “Не заб’ю цябе мячом”.</verse>
				<verse number="9">Але ты не даруеш яму, бо ты чалавек мудры і ведаеш, што яму зрабіць, і зьвядзеш сівізну ягоную ў крыві ў адхлань».</verse>
				<verse number="10">І супачыў Давід з бацькамі сваімі, і быў пахаваны ў горадзе Давідавым.</verse>
				<verse number="11">Сорак гадоў валадарыў Давід над Ізраілем: у Хеўроне валадарыў сем гадоў, а ў Ерусаліме — трыццаць тры гады.</verse>
				<verse number="12">І сеў Салямон на пасадзе Давіда, бацькі свайго, і валадараньне ягонае было вельмі трывалае.</verse>
				<verse number="13">І прыйшоў Адонія, сын Хагіты, да Батшэвы, маці Салямона, і спытала яна ў яго: «Ці мірны прыход твой?» Ён адказаў: «Мірны».</verse>
				<verse number="14">І сказаў: «Хачу пагаварыць з табой». Яна сказала яму: «Гавары».</verse>
				<verse number="15">І ён сказаў: «Ты ведаеш, што ўлада валадарская належалася мне, і ўвесь Ізраіль вырашыў выбраць мяне на валадара сабе, але валадарства адыйшло ад мяне і дасталася брату майму, бо ГОСПАДАМ яно было дадзена яму.</verse>
				<verse number="16">А цяпер я пра адно прашу цябе; не адмаўляй мне». Яна сказала яму: «Кажы, што хочаш».</verse>
				<verse number="17">І ён сказаў: «Прашу, каб ты сказала валадару Салямону, бо ён табе не адмовіць, каб за жонку даў мне ён Абішаг, Шунаміцянку».</verse>
				<verse number="18">Батшэва сказала: «Добра, заступлюся я за цябе ў валадара».</verse>
				<verse number="19">І прыйшла Батшэва да валадара Салямона, каб пагаварыць з ім пра Адонію. І валадар устаў на сустрэчу з ёй, пакланіўся ёй, і сеў зноў на пасад свой. І паставіў ён пасад для маці валадара, і яна села праваруч валадара.</verse>
				<verse number="20">І яна сказала яму: «Маю да цябе адну малую просьбу, не адмоў мне». І сказаў ёй валадар: «Прасі, маці мая, бо я не адмоўлю табе».</verse>
				<verse number="21">Яна сказала: «Дай Шунаміцянку Абішаг за жонку брату твайму, Адоніі».</verse>
				<verse number="22">У адказ сказаў валадар Салямон маці сваёй: «Чаму ты просіш Шунаміцянку Абішаг для Адоніі? Прасі таксама валадарства яму! Ён жа — старэйшы брат мой, мае пры сабе Абіятара, сьвятара, і Ёава, сына Цэруі».</verse>
				<verse number="23">І пакляўся валадар Салямон на ГОСПАДА, кажучы: «Няхай гэта і гэта зробіць Бог са мною, калі не на загубу сваю сказаў Адонія гэтае слова.</verse>
				<verse number="24">І цяпер, на жыцьцё ГОСПАДА, Які моцна паставіў мяне і пасадзіў на пасад Давіда, бацькі майго, і Які, як прадказваў, пабудаваў мне дом, сёньня Адонія будзе забіты!»</verse>
				<verse number="25">І даручыў гэта валадар Салямон Бэнаі, сыну Егаяды, і ён забіў яго, і той памёр.</verse>
				<verse number="26">Таксама сьвятару Абіятару валадар загадаў: «Ідзі ў Анатот у сядзібу сваю, бо ты — чалавек, варты сьмерці; але сёньня я не заб’ю цябе, бо ты насіў Каўчэг Госпада ГОСПАДА у прысутнасьці бацькі майго, Давіда, і ты перанёс усе цяжкасьці, якія пераносіў бацька мой».</verse>
				<verse number="27">І выгнаў Саялямон Абіятара, каб ня быў ён сьвятаром ГОСПАДА, і споўнілася слова ГОСПАДА, якое Ён сказаў пра дом Гэлія ў Шыло.</verse>
				<verse number="28">І дайшла вестка пра гэта да Ёава, бо Ёаў прыхіліўся да Адоніі, хоць да Абсалома не схіляўся. І ўцёк Ёаў у Сялібу ГОСПАДА, і ўхапіўся за рогі ахвярніка.</verse>
				<verse number="29">І паведамілі валадару Салямону, што Ёаў уцёк у Сялібу ГОСПАДА і трымаецца за ахвярнік. І паслаў Салямон Бэнаю, сына Егаяды, загадваючы: «Ідзі і забі яго!»</verse>
				<verse number="30">І ўвайшоў Бэная ў Сялібу ГОСПАДА, і загадаў яму: «Гэта загадаў валадар. Выходзь!» А той адказаў: «Ня выйду, але тут памру». І пераказаў гэта Бэная валадару: «Гэтак сказаў Ёаў у адказ мне».</verse>
				<verse number="31">І загадаў яму валадар: «Зрабі, як ён сказаў табе, і забі яго. Пасьля пахавай яго, і такім чынам ачысьціш мяне і род бацькі майго ад нявіннай крыві, якую выліў Ёаў.</verse>
				<verse number="32">Няхай зьверне ГОСПАД кроў ягоную на галаву ягоную за тое, што ён забіў двух чалавек справядлівых, лепшых ад яго, і забіў іх мячом, і ня ведаў гэтага бацька мой, Давід; ён забіў мячом Абнэра, сына Нэра, начальніка войска Ізраіля, і Амасу, сына Етэра, начальніка войска Юды.</verse>
				<verse number="33">Няхай зьвернеца кроў іхняя на галаву Ёава і на галаву нашчадкаў ягоных. А для насеньня Давіда і для дому ягонага, і для пасаду ягонага няхай будзе супакой ад ГОСПАДА вечна».</verse>
				<verse number="34">І пайшоў Бэная, сын Егаяды, і ўдарыў яго, і забіў. І быў ён пахаваны ў доме сваім у пустыні.</verse>
				<verse number="35">Пасьля паставіў валадар Бэнаю, сына Егаяды, начальнікам над войскам замест яго, а Цадока, сьвятара, паставіў на месца Абіятара.</verse>
				<verse number="36">І паклікаў валадар Шымэя і загадаў яму: «Пабудуй сабе дом у Ерусаліме і жыві там, і не выходзь адтуль нікуды.</verse>
				<verse number="37">У які дзень выйдзеш і пяройдзеш ручай Кедрон, ведай, што цябе заб’юць. Кроў твая спадзе на галаву тваю».</verse>
				<verse number="38">Шымэй сказаў валадару: «Добрае слова гэтае. Як гаспадар мой, валадар, загадаў, так і зробіць слуга твой». І на доўгія гады Шымэй абжыўся ў Ерусаліме.</verse>
				<verse number="39">І сталася, што праз тры гады два нявольнікі Шымэя ўцяклі да Ахіша, сына Маахі, валадара Гату. І паведамілі Шымэю, што нявольнікі ягоныя ў Гаце.</verse>
				<verse number="40">І сабраўся Шымэй, і сеў на асла свайго, і накіраваўся ў Гат да Ахіша адшукаць слугаў сваіх, і прывёў іх з Гату.</verse>
				<verse number="41">І паведамілі Салямону, што Шымэй хадзіў у Гат з Ерусаліму і вярнуўся.</verse>
				<verse number="42">І паслаў па яго валадар, і сказаў яму: «Ці не запрысяг я табе на ГОСПАДА і папярэдзіў цябе: “У які дзень ты зыйдзеш адсюль і пойдзеш туды ці сюды, ведай, што напэўна памрэш”? Ты адказаў тады мне: “Добрае слова гэтае, якое я пачуў”.</verse>
				<verse number="43">Дык чаму не захаваў ты прысягі ГОСПАДАВАЙ і загаду, які я табе даў?»</verse>
				<verse number="44">І сказаў валадар Шымэю: «Ты ведаў усё гэтае зло, і ўсьведамляе сэрца тваё, якое зло ты зрабіў бацьку майму, Давіду. Няхай зьверне ГОСПАД ліхоту тваю на галаву тваю.</verse>
				<verse number="45">А валадар Салямон няхай будзе дабраслаўлёны, і пасад Давіда няхай будзе трываць перад ГОСПАДАМ вечна».</verse>
				<verse number="46">І валадар загадаў Бэнаі, сыну Егаяды, і ён ударыў яго, і забіў, і ён памёр. Такім чынам умацавалася валадарства ў руцэ Салямона.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">І пасваячыўся Салямон з фараонам, валадаром Эгіпецкім, бяручы за жонку дачку фараона. І ўвёў ён яе ў горад Давіда, калі яшчэ не пабудаваў дом сабе і дом ГОСПАДА, і муры кругом Ерусаліму.</verse>
				<verse number="2">А народ складаў ахвяры на ўзгорках, бо ня быў пабудаваны дом для імя ГОСПАДА да тае пары.</verse>
				<verse number="3">Салямон любіў ГОСПАДА і хадзіў паводле шляхоў Давіда, бацькі свайго, але і ён складаў ахвяры і каджэньні на ўзгорках.</verse>
				<verse number="4">І пайшоў валадар у Гібэон, каб там скласьці ахвяру, бо там быў найвышэйшы ўзгорак. І Салямон склаў на тым ахвярніку тысячу целаспаленьняў.</verse>
				<verse number="5">У Гібэоне аб’явіўся Салямону ноччу ў-ва сьне ГОСПАД і сказаў яму: «Прасі пра што хочаш, і Я дам табе».</verse>
				<verse number="6">Салямон сказаў: «Ты зьявіў слузе твайму Давіду, бацьку майму, вялікую ласку, бо ён хадзіў перад Табою ў праўдзе і справядлівасьці і ў прастаце сэрца адносна Цябе. І захаваў Ты яму вялікую ласку Тваю, і даў яму сына, які сядзіць на пасадзе ягоным, як гэта ёсьць сёньня.</verse>
				<verse number="7">І вось цяпер, ГОСПАДЗЕ, Божа мой, Ты ўчыніў валадаром слугу Твайго на мейсцы Давіда, бацькі майго. Я — вельмі малады, ня ўмею пачынаць і заканчваць.</verse>
				<verse number="8">І слуга Твой між народу, які Ты выбраў, народу вялікага, якога нельга палічыць, ані перапісаць.</verse>
				<verse number="9">Дык дай слузе Твайму сэрца мудрае, каб мог судзіць народ Твой і адрозьніваць, што дабрае, а што благое. Бо хто ж можа судзіць такі шматлікі народ Твой?»</verse>
				<verse number="10">І спадабалася Госпаду тое, што прасіў Салямон.</verse>
				<verse number="11">І сказаў Бог Салямону: «За тое, што ты прасіў ў малітве гэтага, і не прасіў для сябе ані доўгага жыцьця, ані багацьця, ані жыцьцяў ворагаў тваіх, але прасіў ты мудрасьці, каб ўмець судзіць,</verse>
				<verse number="12">Я вось выканаю просьбу тваю, і Я даю табе сэрца мудрае і разважлівае, так што такога, як ты, не было перад табою і ня будзе пасьля цябе.</verse>
				<verse number="13">А яшчэ Я даю табе ня толькі тое, пра што ты прасіў, але таксама багацьце і славу такую, што падобным табе ня будзе ніхто з валадароў у-ва ўсе дні жыцьця твайго.</verse>
				<verse number="14">А калі ты будзеш хадзіць шляхамі Маімі, калі будзеш выконваць прыказаньні Мае і загады Мае, як рабіў гэта бацька твой, Я зраблю доўгімі дні твае».</verse>
				<verse number="15">І калі прачнуўся Салямон, ён зразумеў, што гэта быў сон. І прыйшоў ён у Ерусалім, і стаў перад Каўчэгам Запавету Госпада, і склаў ахвяры цэласпаленьня і ахвяры мірныя, і зрабіў банкет для ўсіх слугаў сваіх.</verse>
				<verse number="16">І прыйшлі да валадара дзьве блудніцы, і сталі перад ім.</verse>
				<verse number="17">І адна з іх сказала: «О, гаспадару мой, я і гэта жанчына жывем у адным доме. І пры ёй у доме гэтым я нарадзіла.</verse>
				<verse number="18">У трэйці дзень пасьля мяне і яна нарадзіла. І былі мы разам, і апрача нас дзьвёх нікога іншага з намі ў доме не было.</verse>
				<verse number="19">А ноччу памёр сын жанчыны гэтай, бо, сплючы, яна задушыла яго.</verse>
				<verse number="20">І яна, устаўшы ноччу цішком, з-пад боку майго ўзяла сына майго, калі служка твая спала, і паклала каля сябе. А сына свайго, мёртвага, паклала каля мяне.</verse>
				<verse number="21">Калі я ўстала нараніцы, каб пакарміць сына свайго, вось, ён мёртвы. А калі пры сьвятле добра я прыгледзелася, то зразумела, што ня мой гэта сын, якога я нарадзіла».</verse>
				<verse number="22">А другая жанчына адказала: «Гэта няпраўда, бо мой сын жыве, а твой памёршы». А тая сказала: «Гэта твой сын памёршы, а мой жыве». І так спрачаліся яны перад валадаром.</verse>
				<verse number="23">І сказаў валадар: «Гэтая кажа: “Сын мой жыве, а сын твой мёртвы”, а тая адказвае: “Няпраўда, бо сын твой мёртвы, а сын мой жыве”».</verse>
				<verse number="24">І загадаў валадар: «Прынясіце мне меч!» І прынесьлі валадару меч.</verse>
				<verse number="25">І загадаў ён: «Падзяліце жывое дзіця на дзьве часткі, і дайце адной палову і другой палову».</verse>
				<verse number="26">Тады жанчына, сын якой быў жывы, узрушаная літасьцю дзеля сына свайго, сказала валадару: «Гаспадару, не забівайце яго, малю, але жывога аддайце ёй». А другая сказала: «Падзяліце, няхай ня будзе ён ані табе, ані мне».</verse>
				<verse number="27">І валадар пастанавіў: «Дайце ёй жывое дзіця, не забівайце яго, бо яна — маці ягоная».</verse>
				<verse number="28">І пачуў увесь Ізраіль пра гэты суд, як вырашыў валадар; і баяліся валадара, бо бачылі ў ім мудрасьць Божую, каб чыніць суд.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">І валадарыў валадар Салямон над усім Ізраілем.</verse>
				<verse number="2">І меў ён начальнікаў: Азарыю, сына Цадока, сьвятара,</verse>
				<verse number="3">Аліхарэфа і Ахію, сыноў Шышы, пісараў, і Язафата, сына Ахілюда, канцлера.</verse>
				<verse number="4">А Бэная, сын Егаяды, быў начальнікам войска, Цадок і Абіятар — сьвятарамі.</verse>
				<verse number="5">Азарыя, сын Натана — над намесьнікамі, Завуд, сын Натана, сьвятар, — сябрам валадара.</verse>
				<verse number="6">Ахішар — начальнікам над домам валадарскім, а Аданірам, сын Абды, — над падаткамі.</verse>
				<verse number="7">І меў Салямон над усім Ізраілем дванаццаць намесьнікаў, якія рупіліся пра харчы для валадара і дому ягонага. Кожны з іх меў зааглядаць у харчы адзін месяц у год.</verse>
				<verse number="8">Вось імёны іхнія: Бэн-Хур — на гары Эфраіма.</verse>
				<verse number="9">Бэн-Дэкэр — у Макацы і ў Шаальбіме, у Бэт-Шэмэшы, Элёне і Бэт-Ханане,</verse>
				<verse number="10">Бэн-Хэсэд — у Арубоце, да яго належалі Сахо і ўся зямля Хэфэр.</verse>
				<verse number="11">Бэн-Абінадаў, якому належала ўся ваколіца Дору, і ён меў за жонку Тафат, дачку Салямона.</verse>
				<verse number="12">Баана, сын Ахілюда, меў уладу над Таанахам, Мэгіддо і над усім Бэт-Шээанам, які каля Цартаны, ніжэй Езраэля, ад Бэт-Шэану аж да Абель-Мэхо і аж за Ёкмэам.</verse>
				<verse number="13">Бэн-Гэбэр у Рамоце Гілеадзкім меў паселішчыі Яіра, сына Манасы, у Гілеадзе, і ваколіцы Аргобу ў Башане — шэсьцьдзесят вялікіх гарадоў мураваных, якія мелі мядзяныя засаўкі ў брамах.</verse>
				<verse number="14">Ахінадаў, сын Іддо, быў ў Маханаіме.</verse>
				<verse number="15">Ахімаац — у Нэфталі, ён таксама ўзяў за жонку Басэмат, дачку Салямона.</verse>
				<verse number="16">Баана, сын Хушая, быў у Асэра і ў Бэалоце,</verse>
				<verse number="17">Язафат, сын Наруаха — у Ісахара,</verse>
				<verse number="18">Мымэй, сын Элы — у Бэн’яміна.</verse>
				<verse number="19">Гебэр, сын Урыя — у зямлі Гілеад, у зямлі Сыгона, валадара Амарэйцаў, і Ога, валадара Башану. І быў адзін намесьнік у кожнай зямлі.</verse>
				<verse number="20">Юда і Ізраіль былі шматлікія, як пясок марскі. Яны елі і пілі, і радаваліся.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">І валодаў Салямон усім валадарствам ад ракі Эўфрат аж да зямлі Філістынцаў і аж да межаў Эгіпту. Яны прыносілі яму дары і служылі яму да канца жыцьця ягонага.</verse>
				<verse number="2">Харчаваньнем Салямона на кожны дзень было: трыццаць кораў найлепшае мукі і шэсьцьдзесят кораў звычайнай мукі,</verse>
				<verse number="3">дзесяць кормных валоў і дваццаць валоў з пашы, і сто авечак, апрача аленяў, сарнаў, антылёпаў і кормных птушак.</verse>
				<verse number="4">Ён валадарыў над усім абшарам на гэты бок ракі, ад Тыфсаху да Газы, і над усімі валадарамі тых земляў. І меў ён супакой на ўсіх межах сваіх наўкола.</verse>
				<verse number="5">І Юда і Ізраіль жылі без ніякага страху, кожны пад вінаградам сваім і пад дрэвам фігавым сваім ад Дану да Бээр-Шэвы ў-ва ўсе дні Салямона.</verse>
				<verse number="6">І меў Салямон чатыры тысячы стайняў для коней да калясьніцаў сваіх і дванаццаць тысячаў вершнікаў.</verse>
				<verse number="7">І намесьнікі дастаўлялі на стол валадара Салямона ўсё неабходнае з вялікай руплівасьцю кожны ў свой месяц.</verse>
				<verse number="8">А ячмень і салому для коней і дрыгантаў дастаўлялі на месца, якое было кожнаму прызначанае.</verse>
				<verse number="9">І даў Бог Салямону вельмі вялікую мудрасьць і разважлівасьць, і розум вялікі, як пясок, які на беразе мора.</verse>
				<verse number="10">І Салямон мудрасьцю сваёю перавышаў мудрасьць усіх сыноў Усходу і Эгіпцянаў.</verse>
				<verse number="11">І быў ён мудрэйшы за ўсіх людзей, мудрэйшы за Этана Эзрахіта, Гемана, Калькола і Дарды, сыноў Махола, і быў слаўны ў-ва ўсіх навакольных народаў.</verse>
				<verse number="12">І расказаў ён тры тысячы прыказак, а песьняў яго было тысяча пяць.</verse>
				<verse number="13">І гаварыў ён пра дрэвы, пачынаючы ад кедраў, што на Лібане, аж да гізопу, што расьце на муры. Гаварыў таксама пра зьвяроў, пра птушак, пра паўзуноў і рыбаў.</verse>
				<verse number="14">І прыходзілі з усіх народаў паслухаць мудрасьці Салямона, ад усіх валадароў зямлі, якія чулі пра мудрасьць ягоную.</verse>
				<verse number="15">Хірам, валадар Тыру, паслаў да Салямона слугаў сваіх, пачуўшы, што яго памазалі на валадара на мейсца бацькі ягонага Давіда, бо Хірам увесь час быў сябрам Давіда.</verse>
				<verse number="16">Таксама Салямон паслаў да Хірама пасланцоў, каб сказалі:</verse>
				<verse number="17">«Ты ведаеш, што Давід, бацька мой, ня мог пабудаваць дом для імя ГОСПАДА, Бога свайго, дзеля войнаў, што атачалі яго, аж пакуль ГОСПАД не паклаў [ворагаў] пад стопы ягоныя.</verse>
				<verse number="18">Цяпер ГОСПАД, Бог мой, даў мне супакой з ўсіх бакоў, няма супраціўніка, няма нападзеньня ліхога.</verse>
				<verse number="19">Дзеля таго вырашыў я пабудаваць сьвятыню для імя ГОСПАДА, Бога майго, як загадаў ГОСПАД Давіду, бацьку майму: “Сын твой, якому Я дам пасад твой пасьля цябе, ён пабудуе дом для імя Майго”.</verse>
				<verse number="20">Дык ты загадай насекчы для мяне кедраў з Лібану, а слугі мае няхай будуць разам са слугамі тваімі. Я буду плаціць табе за слугаў тваіх, колькі ты загадаеш. Ведаеш напэўна, што ў народзе маім няма чалавека, які б умеў секчы дрэвы як Сідонцы».</verse>
				<verse number="21">Калі пачуў Хірам словы Салямона, дужа ўзрадваўся і сказаў: «Дабраслаўлены сёньня ГОСПАД, Які даў Давіду сына мудрага над гэтым шматлікім народам».</verse>
				<verse number="22">І паслаў Хірам Салямону паведамленьне: «Я пачуў тое, што ты мне пасылаў, і я споўню жаданьне тваё што да дрэваў кедровых і кіпарысавых.</verse>
				<verse number="23">Слугі мае даставяць іх з Лібану да мора, а я паскладаю іх у плыты, і дастаўлю морам у мейсца, якое ты мне вызначыш. Там складу я іх, а ты адтуль забярэш іх. І ты дасі мне ўсё неабходнае, каб меў хлеб дом мой».</verse>
				<verse number="24">І Хірам дастаўляў Салямону кедры і кіпарысы паводле жаданьня ягонага.</verse>
				<verse number="25">А Салямон даваў Хіраму дваццаць тысячаў кораў пшаніцы на харчаваньне дому ягонага і дваццаць тысячаў кораў найчысьцейшага алею. Гэта дастаўляў Салямон Хіраму штогод.</verse>
				<verse number="26">І даў ГОСПАД мудрасьць Салямону, як абяцаў яму. І трываў мір між Хірамам і Салямонам, і яны заключылі запавет між сабою.</verse>
				<verse number="27">І выбраў валадар Салямон работнікаў з усяго Ізраіля лікам трыццаць тысячаў чалавек.</verse>
				<verse number="28">І ён пасылаў іх у Лібан штомесяц па дзесяць тысячаў на зьмену; і месяц яны былі у Лібане, а два месяцы — дома, і Адонія быў загадчыкам над імі.</verse>
				<verse number="29">У Салямона было яшчэ семдзясят тысячаў носчыкаў, што насілі цяжары, і восемдзясят тысяч каменяроў у гарах,</verse>
				<verse number="30">апрача трох тысячаў трахсот наглядчыкаў, вызначаных Салямонам наглядаць за народам, які выконваў работу.</verse>
				<verse number="31">І валадар загадаў, каб яны дастаўлялі камяні вялікія, камяні каштоўныя для падмуркаў сьвятыні з чэсаных камянёў.</verse>
				<verse number="32">І абчэсвалі іх работнікі Салямонавы і работнікі Хірамавы, і жыхары Эвалю, і нарыхтоўвалі дрэва і камяні на пабудову сьвятыні.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="6">
				<verse number="1">У чатырыста васемдзясятым годзе пасьля выхаду Ізраілю з зямлі Эгіпецкай, у чацьвёртым годзе валадараньня Салямона над Ізраілем, у месяцы Зіў, значыць другім месяцы, пачаў [Салямон] будаваць Дом ГОСПАДАЎ.</verse>
				<verse number="2">Дом, які валадар Салямон будаваў для ГОСПАДА, меў шэсьцьдзесят локцяў даўжыні і дваццаць локцяў шырыні, і трыццаць локцяў вышыні.</verse>
				<verse number="3">Прысенак перад сьвятыняй меў дваццаць локцяў даўжыні, адпаведна да шырыні сьвятыні, і дзесяць локцяў шырыні перад сьвятыняй.</verse>
				<verse number="4">І зрабіў ён у сьвятыні наўскосныя вокны з кратамі,</verse>
				<verse number="5">і зрабіў прыбудову ўздоўж сьценаў сьвятыні, вакол сьвятыні і Мейсца Найсьвяцейшага, і бакавыя памяшканьні кругом.</verse>
				<verse number="6">І меў ніжні паверх пяць локцяў шырыні, сярэдні — шэсьць локцяў шырыні, а трэйці — сем локцяў шырыні, бо ён заагледзеў дом звонку ў выступы, каб прыбудова не датыкалася да сьценаў сьвятыні.</verse>
				<verse number="7">Пры пабудове сьвятыні карысталіся абчэсанымі камянямі, і ў сьвятыні не было чутна ані молату, ані сякеры, ані ніякай жалезнай прылады, калі яе будавалі.</verse>
				<verse number="8">Дзьверы ў сярэдняе бакавое памяшканьне былі з правага боку дому, праз якое па крутых сходах узыходзілася да сярэдняга, а з сярэдняга — да трэйцяга паверху.</verse>
				<verse number="9">Так вось пабудаваў ён гэтую сьвятыню, і скончыў яе. І абшыў ён сьвятыню кедровымі дошкамі.</verse>
				<verse number="10">І дабудаваў да ўсяе сьвятыні бакавыя памяшканьні ў пяць локцяў вышыні, і яны былі прымацаваныя да сьвятыні кедровымі бярвеньнямі.</verse>
				<verse number="11">І прамовіў ГОСПАД да Салямона, кажучы:</verse>
				<verse number="12">«Што да дому гэтага, які ты будуеш, то калі будзеш выконваць закон Мой, і пастановы Мае, і ўсе прыказаньні Мае, трымаючыся іх, Я споўню на табе слова Маё, якое абяцаў Давіду, бацьку твайму.</verse>
				<verse number="13">І буду Я жыць між сыноў Ізраіля, і не пакіну народу Майго, Ізраіля».</verse>
				<verse number="14">І пабудаваў Салямон сьвятыню, і закончыў яе.</verse>
				<verse number="15">І знутры абшыў сьцены сьвятыні кедровымі дошкамі, ад падлогі сьвятыні аж да бэлькаў столі ўнутры абшыў дрэвам, а падлогу сьвятыні пакрыў кіпарысавымі дошкамі.</verse>
				<verse number="16">А з задняга боку сьвятыні паставіў сьцену з кедровых дошак у дваццаць локцяў вышыні ад падлогі, каб аддзяліць Дэбір, значыць Мейсца Найсьвяцейшае.</verse>
				<verse number="17">Сорак локцяў даўжыні мела сьвятыня бяз Мейсца Найсьвяцейшага.</verse>
				<verse number="18">Кедровыя сьцены ўнутры ўпрыгожвалі рэзьбленыя плады і кветкі. Усё было з кедру, і камяня не было відаць [на сьценах].</verse>
				<verse number="19">Мейсца Найсьвяцейшае было прыгатаванае ў сярэдзіне пабудовы, каб там паставіць Каўчэг Запавету ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="20">Мела яно дваццаць локцяў даўжыні, і дваццаць локцяў шырыні, і дваццаць локцяў вышыні. І ён абклаў яго чыстым золатам. Таксама збудаваў кедровы ахвярнік перад Дэбірам.</verse>
				<verse number="21">Унутры Салямон аблажыў сьвятыню таксама шчырым золатам, і нацягнуў залатыя ланцугі перад Мейсцам Найсьвяцейшым, якое таксама абшыў золатам.</verse>
				<verse number="22">І нічога не было ў сьвятыні, каб не было пакрыта золатам. Таксама ахвярнік перад Мейсцам Найсьвяцейшым пакрыў золатам.</verse>
				<verse number="23">І паставіў у Мейсцы Найсьвяцейшым двух херувімаў з дрэва аліўкавага ў дзесяць локцяў вышыні.</verse>
				<verse number="24">Адно крыло херувімаў мела пяць локцяў, і другое крыло мела таксама пяць локцяў. І ад канца аднаго крыла да канца другога крыла было дзесяць локцяў.</verse>
				<verse number="25">Другі херувім таксама меў дзесяць локцяў. Абодва херувімы мелі такія самыя памеры і выгляд.</verse>
				<verse number="26">Вышыня аднаго і другога херувіма была дзесяць локцяў.</verse>
				<verse number="27">І паставіў ён гэтых херувімаў у сярэдзіне ўнутранай часткі. І крылы херувімаў былі раскінуты так, што крыло аднаго дакраналася адной сьцяны, а крыло другога датыкалася другой сьцяны. А іхнія другія крыльлі зыходзіліся ў сярэдзіне сьвятыні крыло з крылом.</verse>
				<verse number="28">І пакрыў ён херувімаў золатам.</verse>
				<verse number="29">А на ўсіх сьценах сьвятыні кругом выразаў выявы херувімаў, пальмавых дрэваў і кветак, што красуюць, унутры і звонку.</verse>
				<verse number="30">Падлогу сьвятыні пакрыў таксама золатам, унутры і звонку.</verse>
				<verse number="31">А уваход у Мейсца Найсьвяцейшае заагледзеў у дзьверы з аліўкавага дрэва з пяцівугольнымі вушакамі.</verse>
				<verse number="32">На дзьвюх паловах дзьвярэй з аліўкавага дрэва ён вырабіў херувімаў, пальмы і кветкі, што красуюць, і пацягнуў іх золатам. Золатам таксама пакрыў херувімаў і пальмы.</verse>
				<verse number="33">Каля ўваходу ў сьвятыню ён зрабіў чатырохвугольныя вушакі з аліўкавага дрэва,</verse>
				<verse number="34">і двое дзьвярэй з кіпарырысавага дрэва. Абедзьве паловы адных дзьвярэй былі рухомыя, і абедзьве паловы другіх дзьвярэй былі рухомыя.</verse>
				<verse number="35">І выразьбіў на іх херувімаў, пальмы і кветкі, што красуюць, і пацягнуў разьбу золатам.</verse>
				<verse number="36">І аббудаваў ён унутраны панадворак трыма радамі чэсаных камянёў і трыма радамі чэсаных кедровых бярвеньняў.</verse>
				<verse number="37">Падмурак Дому ГОСПАДА быў закладзены ў месяцы Зіў чацьвёртага году,</verse>
				<verse number="38">а ў шаснаццатым годзе, у месяцы Буль, значыцца, у восьмым месяцы, была скончаная сьвятыня з усімі прыналежнасьцямі ейнымі і з ўсім ўпарадкаваньнем яе. Будаваў ён сьвятыню сем гадоў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="7">
				<verse number="1">А дом свой будаваў Салямон трынаццаць гадоў, пакуль закончыў увесь дом свой.</verse>
				<verse number="2">Збудаваў ён дом з лесу Лібанскага ў сто локцяў даўжыні, і пяцьдзясят локцяў шырыні, і трыццаць локцяў вышыні, на чатырох шэрагах слупоў кедровых, і бэлькі кедровыя былі паложаныя на слупы.</verse>
				<verse number="3">І быў [дом] абшыты кедрам над бэлькамі на сарака пяці слупах, па пятнаццаць у адным шэрагу.</verse>
				<verse number="4">Вокны таксама былі ў тры шэрагі: вакно над вакном праз тры крокі.</verse>
				<verse number="5">Усе дзьверы і вокны былі чатырохкутныя, вакно ад вакна праз тры крокі.</verse>
				<verse number="6">Зрабіў ён таксама прысенак са слупамі ў пяцьдзясят локцяў даўжыні і трыццаць локцяў шырыні, і другія сені перад ім, і слупы, і паветку.</verse>
				<verse number="7">Апрача гэтага зрабіў залю з пасадам, у якой судзіў, залю судовую, і ашаляваў яе дошкай кедровай ад падлогі да столі.</verse>
				<verse number="8">А дом, у якім жыў, быў за домам з заляй на панадворку, асобна збудаваны. Пабудаваў ён таксама дом, падобны да таго прысенка, для дачкі фараона, якую ўзяў за жонку.</verse>
				<verse number="9">Усё гэта знутры і звонку, ад падлогі аж да столі, і аж да вялікага панадворку, было з адборных камянёў, чэсаных пад мерку, і рэзаных пілою.</verse>
				<verse number="10">А падмурак быў з адборных камянёў, камянёў вялікіх, у дзесяць і восем локцяў.</verse>
				<verse number="11">А над падмуркам — адборныя камяні пад мерку чэсаныя, і дрэва кедровае.</verse>
				<verse number="12">Вялікі панадворак меў таксама наўкола тры шэрагі чэсаных камянёў і шэраг чэсаных бярвеньняў кедровых, падобна як унутраны панадворак сьвятыні ГОСПАДА і прысенак сьвятыні.</verse>
				<verse number="13">Паслаў таксама валадар Салямон узяць з Тыру Хірама,</verse>
				<verse number="14">сына ўдавы з пакаленьня Нэфталі. Бацька ягоны, Тыранін, быў меднікам. І быў ён поўны мудрасьці і розуму, і вызначаўся майстэрствам у-ва ўсякай рабоце на медзі. І прыйшоў ён да валадара Салямона, і рабіў усё, што ён яму даручыў.</verse>
				<verse number="15">І адліў ён два слупы мядзяныя: адзін — у васямнаццаць локцяў вышыні і дванаццаць локцяў наўкола, і другі такі самы.</verse>
				<verse number="16">Адліў ён таксама дзве галавіцы на верх слупоў з медзі. Адна галавіца мела пяць локцяў вышыні, таксама пяць локцяў вышыні мела другая галавіца.</verse>
				<verse number="17">На галавіцах, якія былі на версе слупоў, былі сплецены нібы ланцужкі мастацкай работы, сем на адной галавіцы, і сем на другой.</verse>
				<verse number="18">І выразьбіў ён яблыкі гранатовыя па два шэрагі кругом кожнага сплеціва, каб пакрывалі галавіцу на версе слупа. Такім самым спосабам аздобіў і другую галавіцу.</verse>
				<verse number="19">Галавіцы на слупах у прысенку мелі выгляд лілеі ў чатыры локці вялічыні.</verse>
				<verse number="20">Да таго ж галавіцы на абодвух слупах проста над выпукласьцю, якая па-за сплецівам, мелі дзьвесьце яблыкаў гранатовых на адной галавіцы, і столькі ж на другой.</verse>
				<verse number="21">Слупы гэтыя паставіў ён у прысенку сьвятыні. І слуп, пастаўлены з правага боку, ён назваў Яхін, а пастаўлены з левага боку назваў Боаз.</verse>
				<verse number="22">А на версе тых слупоў былі выявы лілеяў. Так была скончана работа гэтых слупоў.</verse>
				<verse number="23">І зрабіў ён з медзі мора, ад берагу да берагу дзесяць локцяў, круглае, у вышыню пяць локцяў, і трыццаць локцяў наўкола.</verse>
				<verse number="24">Ніжэй краёў мора апаясвалі яго кругом выявы пладоў, па дзесяць на локаць кругом мора. І ішлі яны ў два шэрагі, і былі адлітыя разам з морам.</verse>
				<verse number="25">Гэтае мора стаяла на дванаццаці валах. З іх тры глядзелі на поўнач, тры — на ўсход, тры — на захад, а тры — на поўдзень. Мора было на іх, а азадкі іхнія былі зьвернутыя ў сярэдзіну.</verse>
				<verse number="26">Таўшчыня мора была на меру далоні, а берагі яго зробленыя ў выглядзе берагоў келіха, як кветкі лілеі; зьмяшчала яно дзьве тысячы батаў.</verse>
				<verse number="27">І зрабіў ён дзесяць мядзяных падставаў: кожная падстава мела чатыры локці даўжыні, чатыры локці шырыні і тры локці вышыні.</verse>
				<verse number="28">Падставы гэтыя былі зроблены так: мелі яны ліштвы, і пруты між ліштвамі.</verse>
				<verse number="29">А на тых ліштвах між прутамі – львы, валы і херувімы. А на прутах, як над, так і пад львамі і валамі — гірлянды, што вісяць.</verse>
				<verse number="30">Кожная падстава мела чатыры мядзяныя колы на мядзяных восях. А іхнія чатыры рагі мелі рамёны пад умывальнікам. Рамёны гэтыя адлітыя былі з кожнага боку гірляндаў.</verse>
				<verse number="31">Паміж рамёнамі меў ён адтуліну на вышыні локця, круглую, на кшталт падставы. Вакол адтуліны былі таксама розныя выявы, але былі ня круглыя, але чатырохкутныя.</verse>
				<verse number="32">І чатыры колы былі пад ліштвамі, а восі колаў былі прымацаваныя пры падставах. Вышыня кола была ў паўтары локці.</verse>
				<verse number="33">Колы былі зробленыя, як робіцца кола для возу, восі іхнія, абады іхнія, і ступіцы іхнія, і ўсё было адлітае.</verse>
				<verse number="34">На чатырох рагах кожнае падставы былі чатыры рамёны, і рамёны былі адно цэлае з падставай.</verse>
				<verse number="35">На версе падставы кругом на паўлокці было закругленьне, а на версе закругленьня — ручкі ягоныя і ліштвы ягоныя.</verse>
				<verse number="36">І на ўсіх бляхах і прутах выразьбіў ён кругом херувімаў, ільвоў і пальмы.</verse>
				<verse number="37">У такі вось спосаб зрабіў ён дзесяць мядзяных падставаў, аднолькавага ліцьця, аднолькавага памеру і аднолькавага выгляду.</verse>
				<verse number="38">Зрабіў ён таксама дзесяць умывальнікаў мядзяных, а кожны ўмывальнік зьмяшчаў сорак батаў. Кожны ўмывальнік меў чатыры локці, і кожны з іх быў у адной з дзесяці падставаў.</verse>
				<verse number="39">Пяць падставаў памясьціў ён на правым боку сьвятыні і пяць — на левым боку сьвятыні. А мора памясьціў на паўднёвы ўсход на правым боку сьвятыні.</verse>
				<verse number="40">Апрача гэтага зрабіў Хірам умывальнікі, лапаткі і крапільніцы. І так скончыў Хірам усе работы, якія меў споўніць для валадара Салямона ў сьвятыні ГОСПАДА:</verse>
				<verse number="41">два слупы з круглымі галавіцамі на версе тых слупоў, два сплеціва на прыкрыцьцё двух круглых галавіцаў на версе тых слупоў,</verse>
				<verse number="42">чатырыста яблыкаў гранатовых на абедзьвух сплецівах, па два шэрагі яблыкаў на кожным сплеціве,</verse>
				<verse number="43">дзесяць падставаў і столькі сама ўмывальнікаў на тых падставах,</verse>
				<verse number="44">таксама адно мора з дванаццацю валамі пад ім,</verse>
				<verse number="45">а таксама ўмывальнікі, лапаткі і крапільніцы. Усе прылады, якія Хірам зрабіў валадару Салямону ў сьвятыню ГОСПАДА, былі са сьлігтаванай медзі.</verse>
				<verse number="46">Ён адліваў усё гэта у гліне над Ярданам, між Сукотам і Цартанам.</verse>
				<verse number="47">І парастаўляў Салямон усе гэтыя прылады. І было іх так шмат, што вагі медзі нельга было палічыць.</verse>
				<verse number="48">І зрабіў Салямон усе прылады ў Дом ГОСПАДА: залаты ахвярнік і залаты стол, на які клалі хлябы пакладныя,</verse>
				<verse number="49">і сьвечнікі: пяць сьвечнікаў з чыстага золата з правага і пяць сьвечнікаў з левага боку насупраць Месца Найсвяцейшага, кветкі, лямпы, шчыпцы з золата,</verse>
				<verse number="50">міскі, нажніцы на ачышчэньне лямпаў, крапільніцы са шчырага золата, а таксама залатыя завесы да дзьвярэй унутранага пакою, Месца Найсвяцейшага і да дзьвярэй ў сьвятыню.</verse>
				<verse number="51">Так скончана была уся работа, якую зрабіў валадар Салямон у сьвятыні ГОСПАДА. І прынёс Салямон пасьвячоныя бацькам сваім, Давідам, рэчы: срэбра, золата і посуд, і памясьціў іх у скарбоўні сьвятыні ГОСПАДА.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="8">
				<verse number="1">Тады сабраў Салямон усіх старшыняў Ізраіля, усіх кеязёў пакаленьняў, усіх начальнікаў родаў сыноў Ізраіля да сябе ў Ерусалім, каб перанесьці Каўчэг Запавету ГОСПАДА з гораду Давідавага, з Сыёну.</verse>
				<verse number="2">І сабраўся да валадара Салямона ўвесь Ізраіль у месяцы Этанім на сьвята, якое ў сёмым месяцы.</verse>
				<verse number="3">І прыйшлі ўсе старшыні Ізраіля, і сьвятары ўзялі Каўчэг,</verse>
				<verse number="4">і перанесьлі Каўчэг ГОСПАДА, Намёт Спатканьня і ўсе рэчы сьвятыя, якія былі ў Намёце, і несьлі іх сьвятары і лявіты.</verse>
				<verse number="5">І валадар Салямон і ўсё зграмаджэньне Ізраіля, якое сабралася пры ім, ішлі перад Каўчэгам і складалі ахвяры з авечак і валоў так шмат, што ані запісаць, ані палічыць нельга было.</verse>
				<verse number="6">І ўнесьлі сьвятары Каўчэг Запавету ГОСПАДА у давір сьвятыні, у Мейсца Найсьвяцейшае, пад крылы херувімаў.</verse>
				<verse number="7">Бо херувімы раскінулі крылы над мейсцам Каўчегу і закрывалі Каўчэг і насілы ягоныя зьверху.</verse>
				<verse number="8">Насілы гэтыя былі такія доўгія, што канцы іхнія былі бачныя звонку перад Мейсцам Найсвяцейшым, а цяпер не было іх бачна. І яны там аж да гэтага дня.</verse>
				<verse number="9">У Каўчегу не было нічога, акрамя дзьвюх каменных табліцаў, якія туды палажыў Майсей пад Харэвам, калі ГОСПАД заключыў запавет з сынамі Ізраіля пад час выхаду іх з зямлі Эгіпетскай.</verse>
				<verse number="10">Калі сьвятары выйшлі са сьвятыні, воблака запоўніла Дом ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="11">І не маглі сьвятары стаяць і спаўняць службу з прычыны гэтага воблака, бо хвала ГОСПАДА напоўніла Дом ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="12">І сказаў Салямон: «ГОСПАД сказаў, што будзе жыць у хмары.</verse>
				<verse number="13">Я пабудаваў дом на пражываньне Табе, месца пражываньня Твайго на вякі».</verse>
				<verse number="14">І павярнуў валадар аблічча сваё, і дабраславіў усю царкву Ізраіля, а ўся царква Ізраіля стаяла.</verse>
				<verse number="15">І маліўся ён: «Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог Ізраіля, Які сказаў вуснамі Сваімі Давіду, бацьку майму, і зьдзейсьніў гэта рукою Сваёю, кажучы:</verse>
				<verse number="16">“Ад таго дня, у які Я вывеў народ Мой, Ізраіля, з Эгіпту, з усіх пакаленьняў Ізраіля ня выбраў Я гораду для пабудовы сьвятыні, каб імя Маё было ў ёй, але выбраў Я Давіда, каб быў ён над народам Маім, Ізраілем”.</verse>
				<verse number="17">Давід, бацька мой, хацеў пабудаваць дом для імя ГОСПАДА, Бога Ізраіля,</verse>
				<verse number="18">але ГОСПАД сказаў Давіду, бацьку майму: “Тое, што ты задумаў у сэрцы тваім, каб пабудаваць дом для імя Майго, добра ты зрабіў.</verse>
				<verse number="19">Аднак ты не пабудуеш сьвятыню гэтую, але сын твой, які выйдзе з паясьніцы тваёй, ён пабудуе дом для імя Майго”.</verse>
				<verse number="20">І зьдзейсьніў ГОСПАД слова Сваё, якое сказаў. І заняў я месца Давіда, бацькі майго, і сеў на пасадзе Ізраіля, як прадказаў ГОСПАД. І пабудаваў я дом для імя ГОСПАДА, Бога Ізраіля.</verse>
				<verse number="21">І там прыгатаваў я месца для Каўчэга, у якім Запавет ГОСПАДА, які Ён заключыў з бацькамі нашымі, калі вывеў іх з зямлі Эгіпецкай».</verse>
				<verse number="22">І стаў Салямон перад ахвярнікам ГОСПАДА, і ў прысутнасьці ўсёй царквы Ізраіля працягнуў рукі свае ў неба і маліўся:</verse>
				<verse number="23">«ГОСПАДЗЕ, Божа Ізраіля! Няма падобна Табе Бога ані ў небе ўверсе, ані на зямлі ўнізе. Ты захоўваеш запавет і міласэрнасьць для слугаў Тваіх, якія служаць Табе ўсім сэрцам сваім.</verse>
				<verse number="24">Ты споўніў слузе Твайму, Давіду, бацьку майму, тое, што абяцаў яму. Тое, што Ты вуснамі Тваімі сказаў яму, сёньня Ты зьдзейсьніў рукою Тваёю.</verse>
				<verse number="25">І цяпер, ГОСПАДЗЕ, Божа Ізраіля, споўні слузе Твайму Давіду, бацьку майму, тое, што абяцаў яму, кажучы: “Ня будзе забраны ў цябе нашчадак спрад аблічча Майго. Ён будзе сядзець на пасадзе Ізраіля, калі сыны твае будуць трымацца шляху Майго, каб хадзіць перада Мною, як ты хадзіў перад абліччам Маім”.</verse>
				<verse number="26">І цяпер, Божа Ізраіля, няхай спраўдзяцца словы Твае, якія гаварыў Ты слузе Твайму, Давіду, бацьку майму.</verse>
				<verse number="27">Ці ж можна падумаць, што Бог сапраўды будзе жыць на зямлі? Калі неба і нябёсы нябёсаў ня могуць ахапіць Цябе, што ж тады Дом гэты, які Я пабудаваў Табе!</verse>
				<verse number="28">Але Ты зваж на маленьне слугі Твайго і на просьбы ягоныя, ГОСПАДЗЕ, Божа мой. Пачуй сьпеў і малітву, якою кліча Цябе сёньня слуга Твой.</verse>
				<verse number="29">Няхай зьвернуты будуць вочы Твае на Дом гэты днём і ноччу, на месца, пра якое Ты казаў: “Там будзе імя Маё”, і выслухай малітву, якою ўпрошвае Цябе слуга Твой у мейсцы гэтым.</verse>
				<verse number="30">І выслухай просьбу слугі Твайго і народу Твайго Ізраіля, якія будуць маліцца ў мейсцы гэтым. І ты пачуй з мейсца знаходжаньня Твайго ў нябесах, і выслухай, і будзь спагадны.</verse>
				<verse number="31">Калі хто саграшыць супраць бліжняга свайго, і пасьля той пакліча яго пад прысягу перад ахвярнік Твой у сьвятыні гэтай,</verse>
				<verse number="32">тады Ты выслухай з неба і правядзі суд, і рассудзі слугаў Тваіх, асуждаючы ліхога, каб на галаву ягоную спала адказнасьць за ўчынкі ягоныя, і апраўдваючы праведнага, даючы яму паводле праведнасьці ягонай.</verse>
				<verse number="33">Калі народ Твой, Ізраіль, будзе пабіты ворагам за тое, што ён саграшыў адносна Цябе, але яны навернуцца да Цябе, і, клічучы імя Тваё, прыйдуць у сьвятыню гэтую маліцца і прасіць Цябе,</verse>
				<verse number="34">Ты выслухай іх з неба і даруй грэх народу Твайго, Ізраіля, і вярні іх зноў у зямлю, якую Ты даў бацькам іхнім.</verse>
				<verse number="35">Калі неба замкнецца і ня будзе дажджу дзяля грахоў іхніх, дык калі яны будуць маліцца ў мейсцы гэтым і клікаць імя Тваё, і адвернуцца ад грэху свайго дзеля кары,</verse>
				<verse number="36">тады Ты выслухай іх з небе і адпусьці грэх слугаў Тваіх і народу Твайго, Ізраіля, і пакажы ім шлях добры, па якім маюць ісьці, і дай дождж на зямлю Тваю, якую Ты даў ім на ўласнасьць.</verse>
				<verse number="37">Калі на зямлі запануе голад або пошасьць, засуха, іржа або саранча, чэрві або калі вораг націсьне на брамы, або прыйдзе якая кара або хвароба,</verse>
				<verse number="38">тады ўсякую малітву, усякую просьбу паасобнага чалавека або ўсяго народу Твайго, Ізраіля, калі хто, стрывожаны карай у сэрцы сваім, працягне рукі да сьвятыні гэтай,</verse>
				<verse number="39">Ты выслухай з неба, з мейсца знаходжаньня Твайго, і зьлітуйся, і дай кожнаму паводле шляхоў ягоных, бо Ты бачыш сэрца ягонае, бо Ты толькі адзін пранікаеш сэрцы сыноў чалавечых,</verse>
				<verse number="40">каб яны баяліся Цябе ў-ва ўсе дні, пакуль жывуць на зямлі, якую Ты даў бацькам нашым.</verse>
				<verse number="41">Таксама калі чужынец, які не з народу Твайго, Ізраіля, прыйдзе з далёкага краю дзеля імя Твайго,</verse>
				<verse number="42">бо і яны пачуюць пра імя Тваё вялікае, і руку Тваю моцную, і плячо Тваё ўзьнятае, і прыйдзе ён, і будзе прасіць у мейсцы гэтым,</verse>
				<verse number="43">Ты выслухай з неба, з мейсца знаходжаньня Твайго, і зрабі ўсё, пра што прасіць Цябе будзе чужынец, каб ведалі ўсе народы зямлі імя Тваё і баяліся Цябе, як народ Твой, Ізраіль, і каб ведалі, што імем Тваім называецца сьвятыня гэтая, якую я пабудаваў.</verse>
				<verse number="44">Калі выйдзе народ Твой на вайну супраць ворагаў сваіх дарогаю, якою Ты іх пашлеш, і яны памоляцца да Цябе, зьвярнуўшыся да гораду, які Ты выбраў, і да сьвятыні, якую я пабудаваў для імя Твайго,</verse>
				<verse number="45">Ты выслухай з неба маленьні іхнія і просьбу іхнюю, і ўчыні ім справядлівасьць.</verse>
				<verse number="46">Калі яны саграшаць адносна Цябе, а няма чалавека, які б не грашыў, і Ты загневаешся, і аддасі іх у рукі ворагаў іхніх, і будуць яны як палонныя, выведзеныя ў зямлю ворагаў далёка або блізка,</verse>
				<verse number="47">і калі яны схамянуцца ў сэрцы сваім у мейсцы палону іхняга і, навярнуўшыся, будуць прасіць Цябе, і ў няволі сваёй будуць маліцца: “Саграшылі мы, ліха чынілі, беззаконьне рабілі”,</verse>
				<verse number="48">і навернуцца да Цябе ўсім сэрцам сваім і ўсёю душою сваёй у зямлі ворагаў, што ўзялі іх у палон, і будуць маліцца, зьвярнуўшыся ў бок зямлі сваёй, якую даў Ты бацькам іхнім, і да гораду, які Ты выбраў, і да сьвятыні, якую пабудаваў я для імя Твайго,</verse>
				<verse number="49">Ты выслухай з неба, з мейсца знаходжаньня Твайго маленьні іхнія і просьбы іхнія, і зьяві ім суд,</verse>
				<verse number="50">і пашкадуй народ Твой, які саграшыў перад Табою, і прабач усе праступкі іхнія, якімі яны правініліся адносна Цябе, і зьяві ім міласэрнасьць перад абліччам тых, якія ўзялі іх ў палон, каб яны зьлітаваліся над імі,</verse>
				<verse number="51">бо яны — народ Твой і спадчына Твая, бо Ты вывеў іх з зямлі Эгіпецкай, з сярэдзіны печы жалезнай.</verse>
				<verse number="52">Няхай вочы Твае будуць адкрытыя на малітвы слугі Твайго і народу Твайго, Ізраіля, і Ты выслухай іх у-ва ўсім, пра што яны моляць Цябе.</verse>
				<verse number="53">Бо Ты выбраў іх з усіх народаў у спадчыну Сабе, як сказаў Ты праз слугу Твайго Майсея, калі Ты, Госпадзе ГОСПАДЗЕ, вывеў бацькоў нашых з Эгіпту».</verse>
				<verse number="54">Калі Салямон скончыў малітву гэтую і просьбу да ГОСПАДА, ён устаў спрад ахвярніка ГОСПАДАВАГА, бо быў укленчыўшы на абодва калены, а рукі ягоныя былі ўзьняты ў неба.</verse>
				<verse number="55">І ўстаў ён, і дабраславіў, узвысіўшы голас, усю царкву Ізраіля, кажучы:</verse>
				<verse number="56">«Дабраслаўлёны ГОСПАД, Які даў супакой усяму народу Свайму, Ізраілю, усё, як прадказваў. І споўнілася кожнае добрае слова, якое Ён сказаў праз Майсея, слугу Свайго.</verse>
				<verse number="57">Няхай будзе ГОСПАД, Бог наш, з намі, як быў з бацькамі нашымі, не пакідаючы нас і не адкідваючы нас,</verse>
				<verse number="58">але няхай Ён нахіне сэрцы нашыя да Сябе, каб мы хадзілі шляхамі Ягонымі, выконваючы прыказаньні Ягоныя, пастановы і закон, якія Ён даў бацькам нашым.</verse>
				<verse number="59">І няхай будуць словы гэтыя, якімі я маліўся перад ГОСПАДАМ, блізкія ГОСПАДУ, Богу нашаму, днём і ноччу, каб Ён чыніў справядлівасьць слузе Свайму і народу Свайму, Ізраілю, штодзень,</verse>
				<verse number="60">каб ведалі ўсе народы зямлі, што толькі ГОСПАД ёсьць Бог, і няма іншага.</verse>
				<verse number="61">І няхай будзе сэрца вашае шчырым з ГОСПАДАМ, Богам нашым, каб хадзілі вы паводле пастановаў Ягоных і захавалі прыказаньні Ягоныя, як гэта ёсьць сёньня».</verse>
				<verse number="62">Пасьля гэтага валадар і ўвесь Ізраіль разам з ім складалі ахвяры перад ГОСПАДАМ.</verse>
				<verse number="63">І Салямон склаў як ахвяру мірную ГОСПАДУ дваццаць дзьве тысячы валоў і сто дваццаць тысячаў авечак. І гэтак асьвяцілі сьвятыню ГОСПАДАВУ валадар і ўсе сыны Ізраіля.</verse>
				<verse number="64">У той дзень валадар асьвяціў сярэднюю частку панадворку, які быў перад Домам ГОСПАДА, бо склаў там ахвяру цэласпаленьня, ахвяру хлебную і тлушч ахвяраў мірных, бо ахвярнік мядзяны, які быў перад ГОСПАДАМ, быў за малы, каб памясьціць ахвяры цэласпаленьня, таксама ахвяры хлебныя і тлушч ахвяраў мірных.</verse>
				<verse number="65">І сьвяткавалі ўрачыстае сьвята Салямон і ўвесь Ізраіль з ім, вялікая царква, што сабралася з усёй зямлі, ад ўваходу ў Хамат аж да ракі Эгіпецкай, перад ГОСПАДАМ, Богам нашым, сем дзён і сем дзён, разам чатырнаццаць дзён.</verse>
				<verse number="66">У восьмы дзень ён адпусьціў народ, і яны дабраславілі валадара, і вярнуліся радасныя ў намёты свае, цешачыся ў сэрцы сваім з усіх дабрадзействаў, якія зьявіў ГОСПАД Давіду, слузе Свайму, і Ізраілю, народу Свайму.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="9">
				<verse number="1">І сталася, калі Салямон скончыў будаваць сьвятыню ГОСПАДУ і палац валадарскі, і ўсё, што задумаў і хацеў зрабіць,</verse>
				<verse number="2">зьявіўся Салямону ГОСПАД другі раз, як быў аб’явіўшыся яму ў Гібэоне.</verse>
				<verse number="3">І сказаў ГОСПАД яму: «Я выслухаў малітву тваю і просьбу тваю, якія ты прыносіў да Мяне, і Я асьвяціў сьвятыню гэтую, якую ты пабудаваў, каб было імя Маё там вечна. І будуць там вочы Мае і сэрца Маё ў-ва ўсе дні.</verse>
				<verse number="4">Таксама ты, калі будзеш хадзіць перада Мной, як хадзіў Давід, бацька твой, у чысьціні сэрца і ў праўдзе, і будзеш выконваць усё, што Я загадаў табе, калі захаваеш закон Мой і пастановы Мае,</verse>
				<verse number="5">Я пастаўлю пасад твой над Ізраілем на вякі, як Я абяцаў Давіду, бацьку твайму, кажучы: “Ня будзе адкінуты ад пасаду Ізраіля нашчадак з роду твайго”.</verse>
				<verse number="6">А калі адвернецеся ад Мяне вы і дзеці вашыя, ня слухаючы Мяне і не выконваючы прыказаньні і пастановы Мае, якія Я даў вам, і пойдзеце, і будзеце пакланяцца багам чужым, і служыць ім,</verse>
				<verse number="7">Я зьмяту Ізраіля з аблічча зямлі, якую даў ім, і сьвятыню, якую Я асьвяціў для імя Майго, адкіну ад вачэй Маіх. І станецца Ізраіль ў прыказку і насьмешку ўсім народам,</verse>
				<verse number="8">а сьвятыня гэтая будзе зруйнаваная. І кожны, хто пройдзе каля яе, зьдзівіцца, і засьвішча, і скажа: “Чаму ГОСПАД зрабіў гэта зямлі гэтай і сьвятыні гэтай?”</verse>
				<verse number="9">І адкажуць: “Бо яны пакінулі, ГОСПАДА, Бога свайго, Які вывеў бацькоў іхніх з зямлі Эгіпецкай, а яны пайшлі за багамі чужымі, і пакланяліся ім. Дзеля таго ГОСПАД навёў на іх усё гэтае зло”».</verse>
				<verse number="10">Праз дваццаць гадоў, у якія Салямон пабудаваў два дамы, сьвятыню ГОСПАДА і палац валадарскі,</verse>
				<verse number="11">а Хірам, валадар Тыру, дастаўляў Салямону дрэва кедровае і кіпарысавае, і золата на патрабаваньне, валадар Салямон даў Хіраму дваццаць гарадоў у зямлі Галілейскай.</verse>
				<verse number="12">І выйшаў Хірам з Тыру паглядзець гарады, якія даў яму Салямон, і не спадабаліся яны яму.</verse>
				<verse number="13">І сказаў ён: «Што гэта за гарады, якія ты мне даў, браце?» І назваў еён іх зямлёй Кабуль, і так яна называецца да гэтага дня.</verse>
				<verse number="14">І паслаў Хірам валадару сто дваццаць талентаў золата.</verse>
				<verse number="15">Гэта вось велічыня платы, якую ўстанавіў валадар Салямон на пабудову сьвятыні ГОСПАДАВАЙ і палацу свайго, і Мілло, і муру Ерусалімскага, і Хацору, і Мэгіддо, і Гэзэру.</verse>
				<verse number="16">Фараон, валадар Эгіпту, калісьці напаў і здабыў Гэзэр і спаліў яго агнём, а Хананейцаў, жыхароў гораду, выбіў. І аддаў гэты горад у пасагу дачцэ сваёй, жонцы Салямона.</verse>
				<verse number="17">І Салямон адбудаваў Гэзэр і Ніжні Бэт-Харон,</verse>
				<verse number="18">і Баалат, і Тамар у пустыні,</verse>
				<verse number="19">і ўсе гарады-сьвірны, якія да яго належалі, і гарады для калясьніцаў, і гарады для коньнікаў і ўсё, што яму падабалася; каб пабудаваць у Ерусаліме, у Лібане і ў-ва ўсёй зямлі, што належала яму.</verse>
				<verse number="20">Увесь народ, які застаўся, ад Амарэйцаў, Хетытаў, Пэрэзеяў, Хівеяў і Евусеяў, якія не былі Ізраільцянамі,</verse>
				<verse number="21">дзяцей іхніх, што засталіся на зямлі, якіх сыны Ізраіля не змаглі вынішчыць, Салямон зрабіў нявольнікамі да гэтага дня.</verse>
				<verse number="22">А з сыноў Ізраіля Салямон не зрабіў нікога нявольнікам, але былі яны ваярамі ягонымі, слугамі ягонымі, магнатамі, князямі, правадырамі калясьніцаў і коньнікамі.</verse>
				<verse number="23">І мелі яны над сабою начальнікаў, наглядчыкаў над усімі працамі Салямона, у ліку пяцьсот пяцьдзясят. Яны наглядалі над людзьмі, што выконвалі вызначаныя работы.</verse>
				<verse number="24">Як толькі дачка фараона выйшла з гораду Давідавага ў дом свой, які пабудаваў ёй Салямон, ён пабудаваў Мілло.</verse>
				<verse number="25">Тры разы ў год Салямон складаў ахвяры цэласпаленьня і ахвяры мірныя на ахвярніку, які ён збудаваў для ГОСПАДА, і кадзіў там перад ГОСПАДАМ, калі скончыў сьвятыню.</verse>
				<verse number="26">І пабудаваў валадар Салямон караблі ў Эцыён-Гебэры каля Эляту, на беразе Чырвонага Мора ў зямлі Эдом.</verse>
				<verse number="27">На караблі тыя Хірам паслаў слугаў сваіх, маракоў, абазнаных у моры, разам са слугамі Салямона.</verse>
				<verse number="28">І яны, прыплыўшы ў Афір і ўзяўшы адтуль золата чатырыста дваццаць талентаў, даставілі яго валадару Салямону.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="10">
				<verse number="1">І пачула валадарка Шэвы пра славу Салямона ў імя ГОСПАДА, і прыйшла выспрабаваць яго пытаньнямі.</verse>
				<verse number="2">І ўвайшла яна ў Ерусалім з вялікай дружынай, з вярблюдамі, якія несьлі пахнідлы, з вялікім мноствам золата і каштоўных камянёў. І прыйшла яна да Салямона, і гаварыла з ім пра ўсё, што мела яна ў сэрцы сваім.</verse>
				<verse number="3">І Салямон адказаў на ўсе словы, што яна яму казала, і не было нічога, што было невядомым валадару, на што ён ня мог адказаць ёй.</verse>
				<verse number="4">І ўбачыла валадарка Шэвы ўсю мудрасьць Салямона, і дом, які ён пабудаваў,</verse>
				<verse number="5">і багацьце ежы на стале ягоным, і дамы слугаў ягоных, і паставу паслугачоў, і адзеньне іхняе, і напоі ягоныя, і цэласпаленьні, якія ён складаў ГОСПАДУ ў сьвятыні, і была яна ў захапленьні.</verse>
				<verse number="6">І сказала яна валадару: «Праўдзівым было тое слова, якое я чула ў зямлі маёй, пра справы твае і пра мудрасьць тваю!</verse>
				<verse number="7">Я ня верыла тым словам, што расказвалі мне, пакуль сама не прыйшла і ня ўбачыла вачыма сваімі і не пераканалася, што нават паловы не сказалі мне. Большая твая мудрасьць і багацьці, чым тая слава, якую я чула.</verse>
				<verse number="8">Шчаслівыя людзі твае і шчаслівыя слугі твае, якія стаяць перад табою і чуюць мудрасьць тваю!</verse>
				<verse number="9">Няхай будзе дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог твой, Якому спадабаўся ты і Які пасадзіў цябе на пасадзе Ізраіля, таму што любіць ГОСПАД Ізраіля на вякі, і Ён паставіў цябе валадаром, каб ты чыніў суд і справядлівасьць».</verse>
				<verse number="10">І дала яна валадару сто дваццаць талентаў золата, і дужа шмат пахкіх траваў і каштоўных камянёў, і не было ніколі болей падаравана пахнідлаў, чым падаравала валадарка Шэвы валадару Салямону.</verse>
				<verse number="11">Таксама караблі Хірама, якія прывозілі з Афіру золата, прывозілі мноства чырвонага дрэва і каштоўных камянёў.</verse>
				<verse number="12">З дрэва чырвонага валадар зрабіў парэнчы для сьвятыні ГОСПАДА і для палаца валадарскага, таксама гусьлі і арфы для сьпевакоў. І ніколі не было дастаўлена столькі шмат дрэва чырвонага, і не бачана такога па сёньняшні дзень.</verse>
				<verse number="13">І валадар Салямон даў валадарцы Шэвы ўсё, што яна хацела і прасіла ў яго, апрача таго, чым ён адарыў яе з валадарскай шчодрасьцю. І вярнулася яна, і пайшла ў зямлю сваю, яна і слугі ейныя.</verse>
				<verse number="14">Вага золата, якое штогод дастаўлялася Салямону, была шэсьцьсот шэсьцьдзесят шэсьць талентаў золата,</verse>
				<verse number="15">апрача таго, што прыходзіла праз падаткі ад гандляроў і ад купцоў, і ад усіх валадароў Арабскіх, і ад намесьнікаў у краіне.</verse>
				<verse number="16">І зрабіў валадар Салямон дзвесьце вялікіх шчытоў са шчырага золата, шэсьцьсот сыкляў пайшло на кожны шчыт,</verse>
				<verse number="17">і трыста меншых шчытоў са шчырага золата, на кожны такі шчыт пайшло тры міны золата. І паставіў іх валадар у доме з лесу Лібанскага.</verse>
				<verse number="18">І зрабіў валадар вялікі пасад з косьці слановай, і пацягнуў яго чыстым золатам.</verse>
				<verse number="19">Да пасаду падходзіла шэсьць прыступак, а верх пасаду быў ззаду круглы, і парэнчы на абодвух баках пасаду, а пры парэнчах стаялі два ільвы.</verse>
				<verse number="20">І на шасьці прыступках з абодвух бакоў стаяла дванаццаць ільвоў. І ні ў адным валадарстве не было зроблена нічога падобнага.</verse>
				<verse number="21">Таксама ўсе пасудзіны, з якіх піў валадар Салямон, былі залатыя. З чыстага золата быў увесь посуд і ў доме з лесу Лібанскага. Нічога не было са срэбра, бо ня мела яно ніякай вартасьці ў часы Салямона,</verse>
				<verse number="22">бо караблі Таршыскія, якія належалі валадару разам з караблямі Хірама, раз у тры гады, прывозілі золата, срэбра, косьць слановую, малпаў і паваў.</verse>
				<verse number="23">І перавышаў валадар Салямон багацьцем і мудрасьцю ўсіх валадароў зямлі.</verse>
				<verse number="24">І ўсе на зямлі хацелі ўбачыць аблічча Салямона і паслухаць мудрасьці ягонай, якую даў Бог у сэрца ягонае.</verse>
				<verse number="25">І кожны з іх прыносілі яму дары: посуд срэбны і залаты, адзеньне, зброю, пахнідлы, коней, мулаў кожны год.</verse>
				<verse number="26">І назьбіраў Салямон калясьніцы і коньнікаў, і меў ён тысячу чатырыста калясьніцаў і дванаццаць тысячаў коньнікаў. І разьмясьціў ён іх па гарадах калясьнічых і пры валадару ў Ерусаліме.</verse>
				<verse number="27">А срэбра назьбіраў валадар у Ерусаліме столькі, колькі камянёў, а кедраў так шмат, колькі сыкамораў расьце ў Шэфэлі.</verse>
				<verse number="28">І прыводзілі Салямону коней з Эгіпту і з Куэ, і купцы валадарскія куплялі коней па вызначаным кошце.</verse>
				<verse number="29">І калясьніца з Эгіпту, прывезеная і вывезеная, каштавала шэсьцьсот сыкляў серабра, а конь — сто пяцьдзясят. Такім вось чынам праз іх прадавалася ўсё гэта валадарам Хетытаў і валадарам Сірыйскім.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="11">
				<verse number="1">І валадар Салямон кахаў шмат жанчынаў чужынскіх, і дачку фараона, і Мааўлянак, і Аманіцянак, і Эдомак, і Сідонак, і Хетытак,</verse>
				<verse number="2">з тых народаў, пра якія ГОСПАД загадаў сынам Ізраіля: «Не ўваходзьце да іх і яны няхай не ўваходзяць да вас, бо яны адвернуць сэрцы вашыя, што вы пойдзеце за багамі іхнімі». І да іх прыхіліўся Салямон каханьнем.</verse>
				<verse number="3">І меў ён так сямсот жонак і трыста наложніцаў. І жонкі ягоныя прывабілі сэрца ягонае.</verse>
				<verse number="4">Калі быў ён ужо стары, жонкі ягоныя прывабілі сэрца ягонае да багоў чужых, і сэрца ягонае не было адданае ГОСПАДУ, Богу ягонаму, як сэрца Давіда, бацькі ягонага.</verse>
				<verse number="5">І стаў Салямон служыць Астарце, багіні Сідонцаў, і Мільхому, брыдоце Аманіцкай.</verse>
				<verse number="6">І рабіў Салямон ліхоту ў вачах ГОСПАДА, і не ішоў за ГОСПАДАМ як Давід, бацька ягоны.</verse>
				<verse number="7">І нават збудаваў Салямон ахвярнік Кемошу, брыдоце Мааўскай, на гары насупраць Ерусаліму, і Малек, брыдоце сыноў Амона.</verse>
				<verse number="8">І тое самае зрабіў ён усім сваім жонкам-чужынкам, якія палілі кадзіла і складалі ахвяры багам сваім.</verse>
				<verse number="9">І разгневаўся ГОСПАД на Салямона за тое, што адвярнуў ён сэрца сваё ад ГОСПАДА, Бога Ізраіля, Які зьяўляўся яму двойчы,</verse>
				<verse number="10">і забараняў яму хадзіць за багамі чужымі. Але ён ня выканаў таго, што загадаў яму ГОСПАД.</verse>
				<verse number="11">І сказаў ГОСПАД Салямону: «За тое, што ты зрабіў гэтае і не захаваў запавету Майго, і прыказаньняў Маіх, якія Я даў табе, Я забяру валадарства тваё ад цябе, і аддам яго слузе твайму.</verse>
				<verse number="12">У дні твае, аднак, не зраблю гэтага дзеля Давіда, бацькі твайго, але з рукі сына твайго забяру яго.</verse>
				<verse number="13">І ня ўсё валадарства забяру, але адно пакаленьне дам сыну твайму дзеля Давіда, слугі Майго і дзеля Ерусаліму, які Я выбраў».</verse>
				<verse number="14">І паставіў ГОСПАД супраціўніка Салямону, Гадада Эдомца, з валадарскага роду ў Эдоме.</verse>
				<verse number="15">Калі Давід перамог Эдом, Ёаў, начальнік войска, прыйшоў хаваць забітых і выбіў усіх мужчынаў Эдомскіх,</verse>
				<verse number="16">бо быў там Ёаў шэсьць месяцаў і ўсе Ізраільцяне з ім, аж пакуль ня выбілі ўвесь род мужчынскі ў Эдоме.</verse>
				<verse number="17">І ўцёк Гадад разам з Эдомцамі, слугамі бацькі свайго, і зыйшоў у Эгіпет, а Гадад быў яшчэ малым хлопцам.</verse>
				<verse number="18">І выйшлі яны з Мадыяну, і прыйшлі ў Паран, і ўзялі з сабою людзей з Парану і прыйшлі ў Эгіпет да фараона, валадара Эгіпецкага. А ён даў ім дом і харчаваньне і выдзяліў зямлю.</verse>
				<verse number="19">І знайшоў Гадад вялікую ласку ў фараона, і ён даў Гададу за жонку сястру жонкі сваёй, сястру валадаркі Тахпэнэс.</verse>
				<verse number="20">Калі сястра Тахпэнэс нарадзіла яму сына Гэнубата, Тахпэнэс выгадавала яго ў доме фараона. І быў Гэнубат разам з сынамі фараона ў доме ягоным.</verse>
				<verse number="21">Калі Гадад даведаўся ў Эгіпце, што Давід заснуў з бацькамі сваімі і што таксама памёр Ёаў, начальнік войска, сказаў ён фараону: «Дазволь мне вярнуцца ў зямлю сваю».</verse>
				<verse number="22">Фараон сказаў яму: «Ці табе чаго не хапае ў мяне, што ты хочаш ісьці ў зямлю сваю?» Ён адказаў: «Усяго мне стае, але прашу, адпусьці мяне».</verse>
				<verse number="23">І паставіў Бог яшчэ супраціўніка Салямону, Рэзона, сына Эліяды, які ўцёк ад Гададэзэра, валадара Савы, пана свайго.</verse>
				<verse number="24">Ён сабраў да сябе людзей і стаўся правадыром банды. І калі Давід перамог Арам, яны пайшлі ў Дамаск, і там абжыліся, і панавалі ў Дамаску.</verse>
				<verse number="25">І быў ён ворагам Ізраіля ў-ва ўсе дні Салямона. І ненавідзеў ён Ізраіля, як і Гадад. А панаваў ён у Сірыі.</verse>
				<verse number="26">Таксама Ерабаам, сын Навата, Эфрацянін з Цэрэды, маці ягоная мела на імя Цэруя, удава. Гэты слуга Салямона падняў руку на валадара.</verse>
				<verse number="27">І вось такая была прычына, што ён збунтаваўся супраць валадара: Салямон будаваў Мілло і замураваў вылам у муры ў горадзе Давіда, бацькі свайго.</verse>
				<verse number="28">А Ерабаам быў ваяр мужны. Салямон, бачачы здольнага юнака, паставіў яго наглядчыкам над работнікамі з усяго дому Язэпа.</verse>
				<verse number="29">І сталася, што аднойчы Ерабаам выйшаў з Ерусаліму, і спаткаў яго на дарозе прарок Ахія з Шыло. А быў ён апрануты ў новы плашч, і толькі яны адны былі ў полі.</verse>
				<verse number="30">І зьняў Ахія новы плашч, які быў на ім, і падзёр яго на дванаццаць частак.</verse>
				<verse number="31">І сказаў Ерабааму: «Вазьмі сабе дзесяць частак, бо вось што кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Вось, Я вырву валадарства з рукі Салямона, і дам табе дзесяць пакаленьняў.</verse>
				<verse number="32">І толькі адно пакаленьне застанецца яму дзеля слугі Майго, Давіда, і дзеля Ерусаліму, які Я выбраў з усіх пакаленьняў Ізраіля,</verse>
				<verse number="33">бо яны пакінулі Мяне і пакланяліся Астарце, багіні Сідонцаў, і Кемошу, богу Мааву, і Мьлькому, богу сыноў Амона, і не хадзілі шляхамі Маімі, каб чыніць добрае перада Мною, спаўняць прыказаньні Мае і пастановы, як Давід, бацька яго.</verse>
				<verse number="34">Але Я не забяру з рукі ягонай ўсяго валадарства, але пакіну яго валадаром да канца жыцьця ягонага дзеля Давіда, слугі Майго, якога Я выбраў, і які выконваў закон Мой і прыказаньні Мае.</verse>
				<verse number="35">І Я забяру валадарства з рукі сына ягонага, і дам табе дзесяць пакаленьняў.</verse>
				<verse number="36">А сыну ягонаму Я пакіну адно пакаленьне, каб заставаўся сьветач Давіда, слугі Майго, перад абліччам Маім у-ва ўсе дні ў горадзе Ерусаліме, які Я выбраў Сабе, каб было там імя Маё.</verse>
				<verse number="37">А цябе Я выбраў, і ты будзеш валадарыць над усім, чаго зажадае душа твая, і будзеш валадаром над Ізраілем.</verse>
				<verse number="38">І калі ты будзеш спаўняць усё, што Я загадаю табе, і будзеш хадзіць шляхамі Маімі, і будзеш рабіць, што праведна ў вачах Маіх, спаўняючы закон і прыказаньні Мае, як рабіў Давід, слуга Мой, Я буду з табой і пабудую табе дом моцны, як пабудаваў Давіду, і дам табе Ізраіль.</verse>
				<verse number="39">І пакараю нашчадкаў Давіда, але не на ўсе дні”».</verse>
				<verse number="40">Дзеля таго Салямон хацеў забіць Ерабаама, але ён уцёк у Эгіпет да Шышака, валадара Эгіпецкага, і быў там аж да сьмерці Салямона.</verse>
				<verse number="41">А іншыя справы Салямона, і ўсе, што ён рабіў, і мудрасьць ягоная апісаныя ў Кнізе Дзеяў Салямона.</verse>
				<verse number="42">Салямон валадарыў над усім Ізраілем і над Ерусалімам сорак гадоў.</verse>
				<verse number="43">І супачыў Салямон з бацькамі сваімі, і быў пахаваны ў горадзе Давіда, бацькі свайго. І пачаў валадарыць замест яго сын ягоны Рэхабаам.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="12">
				<verse number="1">І пайшоў Рэхабаам ў Сыхэм, бо ў Сыхэме сабраўся ўвесь Ізраіль паставіць яго валадаром.</verse>
				<verse number="2">І пачуў пра гэта Ерабаам, сын Навата, калі яшчэ быў уцекачом перад Салямонам у Эгіпце, і вярнуўся з Эгіпту.</verse>
				<verse number="3">І сабраныя паслалі паклікаць яго. І прыйшоў Ерабаам і ўся царква Ізраіля, і перамовілі яны да Рэхабаама, кажучы:</verse>
				<verse number="4">«Бацька твой наклаў на нас ярмо цяжкае, а ты цяпер зьменшы крыху цяжкія работы бацькі твайго і цяжар ярма ягонага, якое налажыў ён на нас, і мы будзем служыць табе».</verse>
				<verse number="5">Ён сказаў ім: «Ідзіце і праз тры дні вярніцеся да мяне». І народ адыйшоў.</verse>
				<verse number="6">І валадар Рэхабаам раіўся са старэйшымі народу, якія былі раднікамі ў Салямона, бацькі ягонага, калі ён яшчэ жыў, пытаючы іх: «Што вы параіце мне адказаць народу гэтаму?»</verse>
				<verse number="7">Яны сказалі яму: «Калі паслухаеш народ гэты, і прыслужышся яму, і споўніш просьбу іхнюю, і будзеш гаварыць да іх спагадна, будуць яны табе слугамі ў-ва ўсе дні».</verse>
				<verse number="8">Але ён адкінуў раду старэйшых, якую яны яму далі, і раіўся з маладымі, што гадаваліся разам з ім, якія былі ў яго раднікамі.</verse>
				<verse number="9">І сказаў ён ім: «Што вы параіце мне адказаць народу гэтаму? Бо яны сказалі мне: “Зрабі лягчэйшым ярмо, якое наклаў на нас бацька твой”».</verse>
				<verse number="10">І маладыя, якія разам з ім гадаваліся, сказалі яму: «Так скажы гэтаму народу, які казаў табе: “Бацька твой абцяжыў нас ярмом цяжкім, а ты зрабі нам палёгку”. Ты скажы ім так: “Найменшы палец мой таўшчэйшы за сьцёгны бацькі майго.</verse>
				<verse number="11">Бацька мой наклаў на вас ярмо цяжкае, а я яшчэ дадам да ярма вашага. Бацька мой караў вас бічамі, а я буду караць вас скарпіёнамі”».</verse>
				<verse number="12">І на трэйці дзень прыйшоў Ерабаам і ўвесь народ да Рэхабаама, як быў ім сказаўшы валадар: «Вернецеся да мяне праз тры дні».</verse>
				<verse number="13">І адказаў валадар народу жорстка, бо не пайшоў ён за парадаю старэйшых, якую яны яму давалі,</verse>
				<verse number="14">а сказаў ім паводле рады маладых, кажучы: «Бацька мой абцяжыў вас ярмом цяжкім, а я яшчэ дадам да ярма вашага. Бацька мой караў вас бічамі, а я буду караць вас скарпіёнамі».</verse>
				<verse number="15">І не паслухаў валадар народу, бо так быў настроены ГОСПАДАМ, каб споўнілася слова Ягонае, якое ГОСПАД сказаў праз Ахію з Шыло Ерабааму, сыну Навата.</verse>
				<verse number="16">І ўвесь Ізраіль, бачачы, што валадар ня хоча іх слухаць, у адказ сказаў яму: «Што нам да Давіда або якая спадчына нашая ў сыне Есэя? Ізраілю, разыходзься ў намёты свае! Цяпер, Давід, глядзі дому свайго!» І разыйшоўся Ізраіль па намётах сваіх.</verse>
				<verse number="17">І Рэхабаам заваладарыў толькі над тымі сынамі Ізраіля, якія жылі ў гарадах Юды.</verse>
				<verse number="18">І паслаў валадар Рэхабаам Аданірама, які быў наглядчыкам за данінаю, але людзі Ізраілю ўкаменавалі яго, і ён памёр. І валадар Рэхабаам пасьпешна сеў у калясьніцу, і ўцёк у Ерусалім.</verse>
				<verse number="19">І адыйшоў Ізраіль ад роду Давіда аж да цяперашняга дня.</verse>
				<verse number="20">І пачуў увесь Ізраіль, што вярнуўся Ерабаам, і паслалі па яго і паклікалі на сход, і паставілі яго валадаром над усім Ізраілем. А пры доме Давіда не засталося нікога, апрача калена Юды.</verse>
				<verse number="21">І вярнуўся Рэхабаам ў Ерусалім, і сабраў увесь дом Юды і ўсё калена Бэн’яміна, сто восемдзесят тысячаў адборных ваяроў, каб пачаць вайну з Ізраілем і вярнуць валадарства Рэхабааму, сыну Салямона.</verse>
				<verse number="22">І прамовіў ГОСПАД да Шэмаі, чалавека Божага, кажучы:</verse>
				<verse number="23">«Скажы Рэхабааму, сыну Салямона, валадару Юды, і ўсім сынам Юды і Бэн’яміна, і рэшце народу, кажучы:</verse>
				<verse number="24">“Гэта кажа ГОСПАД. Не ідзіце і не ваюйце супраць братоў вашых, сыноў Ізраіля. Няхай кожны вяртаецца ў дом свой, бо ад Мяне сталася гэта”». І яны паслухаліся слова ГОСПАДАВАГА, і вярнуліся назад, як загадаў ім ГОСПАД.</verse>
				<verse number="25">І пабудаваў Ерабаам Сыхэм на гары Эфраіма, і абжыўся там, а потым выйшаў адтуль і пабудаваў Пэнуэль.</verse>
				<verse number="26">І сказаў Ерабаам у сэрцы сваім: «Цяпер валадарства можа вярнуцца да дому Давіда,</verse>
				<verse number="27">бо калі народ гэты будзе хадзіць складаць ахвяры ў сьвятыні ГОСПАДА ў Ерусаліме, захоча таксама сэрца народу вярнуцца да гаспадара свайго, Рэхабаама, валадара Юды. І яны заб’юць мяне і вернуцца да валадара Юды».</verse>
				<verse number="28">Таму, разважыўшы ўсё, валадар зрабіў двух залатых быкоў і сказаў народу: «Не хадзіце болей у Ерусалім! Вось бог твой, Ізраілю, які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай».</verse>
				<verse number="29">І паставіў аднаго ў Бэтэлі, а другога — у Дане.</verse>
				<verse number="30">І гэта прывяло да грэху, бо народ стаў хадзіць да аднаго з іх ажно ў Дан.</verse>
				<verse number="31">І паставіў ён сьвятыню на ўзгорку, і зрабіў сьвятарамі звычайных людзей, якія не былі лявітамі.</verse>
				<verse number="32">І устанавіў Ерабаам сьвята ў восьмым месяцы, у пятнаццаты дзень месяца, падобны да таго сьвята, якое сьвяткавалася ў Юдзе, і сам прыступаўся да ахвярніка. І зрабіў ён так у Бэтэлі, складаючы ахвяру крывавую быкам, каякіхторых сам зрабіў. І паставіў ён у Бэтэлі святароў для ўзгоркаў, якія пабудаваў.</verse>
				<verse number="33">І складаў ён ахвяру на ахвярніку, які зрабіў у Бэтэлі, у пятнаццаты дзень восьмага месяца, які прыдумаў, і ўстанавіў сьвята для сыноў Ізраіля. І прыступіўся ён да ахвярніка, каб скласьці ахвяру каджэньня.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="13">
				<verse number="1">І калі Ерабаам стаяў пры ахвярніку, каб кадзіць, прыйшоў чалавек Божы з Юды ў Бэтэль паводле загаду ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="2">І закрычаў ён на ахвярнік пааводле слова ГОСПАДА, кажучы: «Ахвярнік, ахвярнік, вось што кажа ГОСПАД: “Вось, у доме Давіда народзіцца сын, на імя Ёсія, які на табе прынясе ў ахвяру сьвятароў узгоркаў, якія кадзяць пры табе, і будуць на табе паліць косткі людзкія».</verse>
				<verse number="3">У той жа дзень ён даў знак, кажучы: «Такі вось будзе знак, што гэта сказаў ГОСПАД: Гэты ахвярнік распадзецца, і попел, які на ім, рассыпецца».</verse>
				<verse number="4">Калі валадар пачуў словы чалавека Божага, якое ён выказаў супраць ахвярніка ў Бэтэлі, выцягнуў ён руку сваю да ахвярніка, кажучы: «Схапіце яго!» Але здрантвела рука ягоная, якую ён выцягнуў супраць яго, і ён ня мог яе вярнуць да сябе.</verse>
				<verse number="5">А ахвярнік распаўся, і попел з ахвярніка рассыпаўся паводле знаку, які прадказаў чалавек Божы паводле загаду ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="6">І прасіў валадар у чалавека Божага: «Перапрасі аблічча ГОСПАДА, Бога твайго, і памаліся за мяне, каб вярнулася рука мая да мяне». І памаліўся чалавек Божы да аблічча ГОСПАДА, і вярнулася рука валадара да яго, і рухалася як раней.</verse>
				<verse number="7">І прасіў валадар чалавека Божага: «Хадзі са мной у дом і паеш, і я дам табе падарунак».</verse>
				<verse number="8">Але чалавек Божы адказаў валадару: «Калі б ты і палову дома свайго даваў мне, не пайду з табой і ня буду есьці хлеба, і ня буду піць вады ў гэтым мейсцы.</verse>
				<verse number="9">Бо гэтак загадаў мне ГОСПАД, кажучы: “Ня будзеш есьці хлеба і ня будзеш піць вады, і ня вернешся тым шляхам, па якім прыйшоў”».</verse>
				<verse number="10">І пайшоў ён іншым шляхам, і не вярнуўся тым шляхам, па якім ён прыйшоў у Бэтэль.</verse>
				<verse number="11">А ў Бэтэлі жыў адзін стары прарок. І вось прыйшлі да яго сыны, і расказалі яму ўсё, што зрабіў у той дзень чалавек Божы ў Бэтэлі, а таксама словы, якія ён сказаў валадару, і расказалі ўсё гэта бацьку свайму.</verse>
				<verse number="12">І спытаўся ў іх бацька іхні: «Якою дарогаю ён пайшоў?» І сыны ягоныя паказалі яму шлях, па якім пайшоў чалавек Божы, які прыйшоў з Юды.</verse>
				<verse number="13">І сказаў ён сынам сваім: «Асядлайце мне асла». І яны асядлалі яму асла, і ён сеў на яго,</verse>
				<verse number="14">і паехаў за чалавекам Божым, і знайшоў яго, як той сядзеў пад дубам, і сказаў яму: «Ці ня ты чалавек Божы, які прыйшоў з Юды?» Ён адказаў: «Я».</verse>
				<verse number="15">І ён сказаў яму: «Зайдзі да мяне ў дом і паеш хлеба».</verse>
				<verse number="16">Той сказаў: «Не магу вярнуцца з табою і пайсьці да цябе, і ня буду есьці хлеб і піць ваду ў гэтым мейсцы.</verse>
				<verse number="17">Так мне было сказана паводле слова ГОСПАДА: “Ня будзеш есьці хлеба і піць там вады, і ня вернешся шляхам, па якім прыйшоў”».</verse>
				<verse number="18">Дык сказаў ён яму: «І я прарок, падобны табе. Вось жа анёл сказаў мне паводле загаду ГОСПАДА, кажучы: “Вярні яго ў дом свій, і няхай ён есьць хлеб і п’е ваду”». І падмануў яго.</verse>
				<verse number="19">І ён вярнуўся з ім, і еў хлеб, і піў ваду ў доме ягоным.</verse>
				<verse number="20">А калі сядзелі яны яшчэ пры стале, ГОСПАД накіраваў слова да прарока, які вярнуў яго з дарогі.</verse>
				<verse number="21">І сказаў ён да чалавека Божага, які прыйшоў з Юды: «Гэта кажа ГОСПАД: “За тое, што ты не паслухаў слова ГОСПАДА і ня выканаў даручэньня, якое даў табе ГОСПАД, Бог твой,</verse>
				<verse number="22">але вярнуўся і еў хлеб і піў ваду на мейсцы, на якім Я забараніў табе, каб ня еў ты там хлеба і ня піў вады, труп твой ня ўвойдзе ў магілу бацькоў тваіх”».</verse>
				<verse number="23">І калі той зьеў хлеб і напіўся, ён асядлаў асла для таго прарока, якога вярнуў.</verse>
				<verse number="24">І той паехаў, але сустрэў яго леў на дарозе і задушыў, і труп ягоны ляжаў, кінуты пры дарозе, а каля яго стаяў леў.</verse>
				<verse number="25">І вось людзі, што там праходзілі, убачылі труп, кінуты пры дарозе, і льва, які стаяў каля трупа. І яны пайшлі, і паведамілі ў горадзе, у якім жыў стары прарок.</verse>
				<verse number="26">І пачуў той прарок, які яго завярнуў з дарогі, і сказаў: «Гэта чалавек Божы, які быў непаслухмяны загаду ГОСПАДА, і аддаў яго ГОСПАД льву, які разьдзёр яго і забіў паводле слова ГОСПАДА, якое сказаў яму ГОСПАД».</verse>
				<verse number="27">І сказаў ён сынам сваім: «Асядлайце мне асла!» І яны асядлалі,</verse>
				<verse number="28">і ён паехаў, і знайшоў труп ягоны, кінуты пры дарозе, і асла і льва, якія стаялі каля трупа. І леў ня еў трупа і не разьдзёр асла.</verse>
				<verse number="29">І прарок падняў труп чалавека Божага, усклаў яго на асла і прывёз яго назад у горад, каб паплакаць над ім і пахаваць яго.</verse>
				<verse number="30">І паклаў ён нябожчыка ў магіле сваёй, і плакаў над ім: «О, браце мой!»</verse>
				<verse number="31">І калі пахаваў яго, сказаў сынам сваім: «Калі я памру, пахавайце мяне ў магіле, у якой пахаваны чалавек Божы. Каля костак ягоных пакладзіце косткі мае.</verse>
				<verse number="32">Бо напэўна споўніцца слова, якое сказаў ГОСПАД адносна ахвярніка, што ў Бэтэлі, і адносна ўсіх сьвятыняў на узгорках, якія ў гарадах Самарыі».</verse>
				<verse number="33">Пасьля ўсяго гэтага Ерабаам не зьвярнуў з ліхога шляху свайго, але зноў устанаўляў сьвятароў з усяго народу для ўзгоркаў. Хто толькі хацеў, таго пасьвячаў у сьвятары для ўзгоркаў.</verse>
				<verse number="34">І сталася гэта грахом для дому Ерабаама, і прычынай гібелі і вынішчэньня.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="14">
				<verse number="1">У той час захварэў сын Ерабаама, Абія.</verse>
				<verse number="2">І сказаў Ерабаам жонцы сваёй: «Зьмяні выгляд свой, каб не пазналі, што ты — жонка Ерабаама, і ідзі ў Шыло. Там ёсьць Ахія, які сказаў мне, што я буду валадаром над народам гэтым.</verse>
				<verse number="3">І вазьмі з сабою дзесяць хлябоў, аладкі і збан мёду, і ідзі да яго. Ён скажа табе, што станецца з хлопцам».</verse>
				<verse number="4">І зрабіла жонка Ерабаама, як ён сказаў. І ўстала яна, і пайшла ў Шыло, і прыйшла ў дом Ахіі. А Ахія ня мог бачыць, бо сьцямнелі вочы ягоныя дзеля старасьці.</verse>
				<verse number="5">І сказаў ГОСПАД Ахіі: «Вось, прыходзіць жонка Ерабаама, каб спытацца адносна сына свайго, які хварэе. Вось так скажаш ёй. Калі ўвойдзе, яна будзе пераапранутая».</verse>
				<verse number="6">І калі Ахія пачуў шоргат ног ейных, калі яна ўваходзіла, сказаў: «Уваходзь, жонка Ерабаама. Чаму ты пераапранулася? Я — суровы пасланьнік для цябе.</verse>
				<verse number="7">Ідзі і скажы Ерабааму: “Вось што сказаў ГОСПАД, Бог Ізраіля. За тое, што Я ўзвысіў цябе спасярод народу, зрабіў цябе правадыром над народам Маім, Ізраілем,</verse>
				<verse number="8">і адарваў валадарства ад дому Давіда, і даў яго табе, але ты ня быў верны як слуга Мой Давід, які захоўваў прыказаньні Мае і хадзіў за Мною ўсім сэрцам сваім, робячы толькі добрае ў вачах Маіх,</verse>
				<verse number="9">і рабіў ты горш за ўсіх, якія былі перад табой, і пайшоў, і нарабіў сабе багоў чужых і балваноў літых, каб разгневаць Мяне, а ад Мяне адвярнуўся.</verse>
				<verse number="10">дзеля таго Я навяду на дом Ерабаама ўсякае ліха, і выб’ю з роду Ерабаама ўсіх мужчынскага роду, ад нявольніка да вольнага ў Ізраілю, і вымяту рэшткі дому Ерабаама, як вымятаецца сьмецьце, аж не застанецца нічога.</verse>
				<verse number="11">Хто ў Ерабаама памрэ ў горадзе, тых паядуць сабакі, а хто памрэ на полі, тых пажаруць птушкі паднебныя. Гэта сказаў ГОСПАД”.</verse>
				<verse number="12">А ты ўстань і вяртайся ў дом свой, і пры самым прыходзе тваім ў горад памрэ хлопец,</verse>
				<verse number="13">і будзе плакаць над ім увесь Ізраіль, і пахавае яго, бо толькі ён з роду Ерабаама ўвойдзе ў магілу, бо з роду Ерабаама толькі ў ім знайшлося нешта мілае ГОСПАДУ, Богу Ізраіля.</verse>
				<verse number="14">І паставіць ГОСПАД Сабе валадара над Ізраілем, які выгубіць дом Ерабаама.</verse>
				<verse number="15">І ўдарыць ГОСПАД Ізраіля, што будзе ён як трысьнёг на вадзе, і выганіць Ізраіля з гэтай добрай зямлі, якую Ён даў бацькам іхнім, і пераселіць іх за раку за тое, што яны парабілі сабе ідалаў, каб гнявіць ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="16">І пакіне ГОСПАД Ізраіля дзеля грахоў Ерабаама, які сам грашыў і ўвёў у грэх Ізраіля».</verse>
				<verse number="17">І ўстала жонка Ерабаама, і пайшла, і прыйшла ў Тырцу. І калі яна пераступала парог дому, памёр хлопец.</verse>
				<verse number="18">І пахавалі яго, і галасіў над ім увесь Ізраіль паводле слова ГОСПАДА, якое Ён сказаў праз слугу Свайго, прарока Ахію.</verse>
				<verse number="19">Іншыя дзеяньні Ерабаама, як ён ваяваў і як валадарыў, апісаны ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.</verse>
				<verse number="20">Час валадараньня Ерабаама трываў дваццаць два гады. І супачыў ён з бацькамі сваімі. Пасьля яго валадарыў сын ягоны Надаў.</verse>
				<verse number="21">У той час Рэхабаам, сын Салямона, быў валадаром у Юдзе. Сорак адзін год было Рэхабааму, калі ён пачаў валадарыць, і сямнаццаць гадоў ён валадарыў у Ерусаліме, у горадзе, які выбраў ГОСПАД з усіх пакаленьняў Ізраіля, каб там было імя Ягонае. Імя маці ягонай — Наама, Аманіцянка.</verse>
				<verse number="22">І Юда дапускаўся ліхоты перад ГОСПАДАМ, і гнявілі яны ГОСПАДА больш, чым бацькі іхнія, грахамі сваімі, якіх дапускаліся.</verse>
				<verse number="23">І будавалі яны сабе ўзгоркі, слупы і Астартаў на кожным высокім узгорку і пад кожным зялёным дрэвам.</verse>
				<verse number="24">І пачалася таксама распуста ў зямлі той, і дапускаліся яны ўсякай брыдоты народаў, якіх выгнаў ГОСПАД перад абліччам Ізраіля.</verse>
				<verse number="25">Дзеля таго ў пятым годзе валадара Рэхабаама пайшоў супраць Ерусаліму Шышак, валадар Эгіпту.</verse>
				<verse number="26">Ён зрабаваў каштоўнасьці сьвятыні ГОСПАДА і багацьці валадарскія, і ўсё забраў, таксама ўсе шчыты залатыя, якія зрабіў Салямон.</verse>
				<verse number="27">На мейсца іх валадар Рэхабаам зрабіў шчыты мядзяныя і перадаў іх ў рукі начальнікаў варты, якая пільнавала ўваход у палац валадарскі.</verse>
				<verse number="28">І пасьля, кожны раз, калі валадар уваходзіў у сьвятыню ГОСПАДА, уносіла іх варта, а потым зноў адносіла іх у збраёўню варты.</verse>
				<verse number="29">Іншыя дзеяньні Рэхабаама і ўсё, што ён рабіў, заспісана ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.</verse>
				<verse number="30">А вайна паміж Рэхабаамам і Ерабаамам працягвалася ўвесь час.</verse>
				<verse number="31">І супачыў Рэхабаам з бацькамі сваімі, і быў пахаваны з імі ў горадзе Давіда. Маці ягоная мела на імя Наама, Аманіцянка. А пасьля яго валадаром стаў сын ягоны, Абіям.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="15">
				<verse number="1">У васямнаццатым годзе валадараньня Ерабаама, сына Навата, у Юдзе стаў валадаром Абіям.</verse>
				<verse number="2">Ён тры гады валадарыў у Ерусаліме. Маці ягоная называлася Мааха, дачка Абсалома.</verse>
				<verse number="3">І хадзіў ён у-ва ўсіх грахах бацькі свайго, якія ён рабіў перад ім, і не любіў ён шчыра ГОСПАДА, Бога свайго, як Давід, бацька ягоны.</verse>
				<verse number="4">Аднак дзеля Давіда даў яму ГОСПАД сьветач ў Ерусаліме, каб паставіць сына ягонага і ўмацаваць Ерусалім,</verse>
				<verse number="5">бо Давід чыніў справядлівасьць перад ГОСПАДАМ і не ўхіляўся ад таго, што Ён яму загадваў праз усё жыцьцё сваё, акрамя справы Урыі Хетыта.</verse>
				<verse number="6">І вайна паміж Рэхабаамам і Ерабаамам працягвалася ўвесь час.</verse>
				<verse number="7">Іншыя дзеяньні Абіяма і ўсё, што ён рабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды. І працягвалася вайна паміж Абіямам і Ерабаамам.</verse>
				<verse number="8">І супачыў Абіям з бацькамі сваімі, і пахавалі яго ў горадзе Давіда. І пасьля яго валадарыў сын ягоны, Аса.</verse>
				<verse number="9">У дваццатым годзе валадараньня Ерабаама над Ізраілем, над Юдам стаў валадаром Аса.</verse>
				<verse number="10">Сорак адзін год ён быў валадаром у Ерусаліме. Маці ягоная называлася Мааха, дачка Абсалома.</verse>
				<verse number="11">І рабіў Аса справядлівае ў вачах ГОСПАДА, як Давід, бацька ягоны.</verse>
				<verse number="12">Ён выгнаў распусьніцаў з краіны, і павынішчаў усіх ідалаў, якіх нарабілі бацькі іхнія.</verse>
				<verse number="13">І нават маці сваю, Мааху, пазбавіў годнасьці валадаркі за тое, што яна зрабіла ідала Астарты. І Аса пасек ідала ейнага, і спаліў каля ручая Кедрон.</verse>
				<verse number="14">Але ўзгоркі не былі зьнішчаныя. Аднак сэрца Асы было шчырым перад ГОСПАДАМ у-ва ўсе дні жыцьця ягонага.</verse>
				<verse number="15">І прынёс ён у сьвятыню ГОСПАДА рэчы, пасьвячоныя на ахвяру бацькам ягоным і ім самім: срэбра, золата і посуд.</verse>
				<verse number="16">Таксама паміж Асам і валадаром Ізраіля Баашам вайна працягвалася праз усё жыцьцё іхняе.</verse>
				<verse number="17">І пайшоў валадар Ізраіля Бааша на Юду, і пабудаваў Раму, каб ніхто ня мог увайсьці і выйсьці ад Асы, валадара Юды.</verse>
				<verse number="18">І ўзяў Аса ўсё срэбра і золата, якое засталося ў скарбніцы святыні ГОСПАДАВАЙ і ў скарбніцы палацу валадарскага, і даў яго слугам сваім, і паслаў іх да Бэн-Гадада, сына Табрымона, сына Хэзіёна, валадара Сірыі, які жыў у Дамаску, каб яны сказалі:</verse>
				<verse number="19">«Няхай трывае запасет паміж мною і табой, як трываў між бацькам маім і бацькам тваім. Вось, я пасылаю табе дары: срэбра і золата. Дык ідзі, парві запавет, які маеш з Баашам, валадаром Ізраіля, каб ён адступіўся ад мяне».</verse>
				<verse number="20">І паслухаў Бен-Гадад валадара Асу, і паслаў начальнікаў войска свайго ў гарады Ізраіля. І захапілі яны Іён, Дан і Абэль-Бэт-Мааху, і ўвесь Кінэрэт, і ўсю зямлю Нэфталі.</verse>
				<verse number="21">Калі пра гэта даведаўся Бааша, кінуў будаваць Раму і вярнуўся ў Тырцу.</verse>
				<verse number="22">Тады Аса паклікаў усяго Юду, бяз ніякага выключэньня, і забралі яны з Рамы камяні і дрэва, якімі карыстаўся Бааша для будаўніцтва, і разбудаваў імі валадар Аса Гіву Бэн’яміна і Міцпу.</verse>
				<verse number="23">А іншыя дзеяньні Асы, мужнасьць ягоная і ўсё, што ён зрабіў, і гарады, якія пабудаваў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды. Калі ж ён састарэўся, хварэў на ногі.</verse>
				<verse number="24">І супачыў Аса з бацькамі сваімі, і быў пахаваны у горадзе Давіда, бацькі свайго. Пасьля яго валадарыў сын ягоны, Язафат.</verse>
				<verse number="25">У другім годзе валадараньня валадара Юды Асы, пачаў валадарыць над Ізраілем Надаў, сын Ерабаама, і валадарыў ён над Ізраілем два гады.</verse>
				<verse number="26">І рабіў ён ліхоту ў вачах ГОСПАДА, і хадзіў шляхамі бацькі свайго і ў грэху ягоным, якім той уводзіў у грэх Ізраіля.</verse>
				<verse number="27">І зрабіў супраць яго змову Бааша, сын Ахіі, з дому Ісахара, і напаў на яго ў Гіббэтоне, які быў горадам Філістынцаў, калі Надаў і ўсё войска Ізраіля аблягалі Гіббэтон.</verse>
				<verse number="28">І Бааша забіў яго ў трэйцім годзе Асы, валадара Юды, і сам стаў валадаром замест яго.</verse>
				<verse number="29">І калі ён пачаў валадарыць, выбіў ён увесь дом Ерабаама, і не пакінуў ніводнай душы з яго, пакуль ня вынішчыў яго паводле слова ГОСПАДА, як казаў Ён праз слугу свайго Ахію з Шыло,</verse>
				<verse number="30">дзеля грахоў Ерабаама, які сам грашыў і ўводзіў Ізраіля ў грэх, чым гнявіў ГОСПАДА, Бога Ізраіля.</verse>
				<verse number="31">А іншыя дзеяньні Надава і ўсё, што ён зрабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.</verse>
				<verse number="32">І працягвалася вайна паміж Асам і Баашам, валадаром Ізраіля, праз усе дні жыцьця іхняга.</verse>
				<verse number="33">У трэйцім годзе Асы, валадара Юды, Бааша, сын Ахіі, стаў валадаром над Ізраілем у Тырцы і валадарыў дваццаць чатыры гады.</verse>
				<verse number="34">І рабіў ён ліхоту перад ГОСПАДАМ, і хадзіў шляхам Ерабаама і ў грахах ягоных, якімі той уводзіў у грэх Ізраіля.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="16">
				<verse number="1">І прамовіў ГОСПАД да Егу, сына Хананіі, супраць Баашы, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«За тое, што Я цябе падняў з парахна і паставіў правадыром над народам Маім, Ізраілем, а ты хадзіў шляхам Ерабаама і ўводзіў у грэх народ Мой, Ізраіля, каб Мяне гнявіць грахамі іхнімі,</verse>
				<verse number="3">Я адкіну дом Баашы і зраблю з домам тваім тое, што зрабіў з домам Ерабаама, сына Навата.</verse>
				<verse number="4">Хто у Баашы памрэ ў горадзе, таго зьядуць сабакі, а хто памрэ ў полі, таго будуць жэрці птушкі паднебныяі».</verse>
				<verse number="5">Іншыя дзеяньні Баашы, і ўсё, што ён рабіў, і мужнасьць ягоная запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.</verse>
				<verse number="6">І заснуў Бааша з бацькамі сваімі, і быў пахаваны у Тырцы. А пасьля яго стаў валадаром Эла, сын ягоны.</verse>
				<verse number="7">І прамовіў ГОСПАД праз прарока Егу, сына Хананіі, супраць Баашы і дому ягонага дзеля ўсякага зла, якога дапусьціўся ён перад ГОСПАДАМ, гневаючы Яго ўчынкамі рук сваіх, калі рабіў як дом Ерабаама, які ён выгубіў.</verse>
				<verse number="8">У дваццаць шостым годзе Асы, валадара Юды, Эла, сын Баашы, стаў валадаром над Ізраілем у Тырцы на два гады.</verse>
				<verse number="9">Слуга ягоны Зімры, начальнік над паловаю калясьніцаў, змовіўся супраць яго. І калі Эла быў напіўся ў доме Арцы, загадчыка дому ў Тырцы,</verse>
				<verse number="10">Зімры напаў на яго, і ударыў яго, і забіў яго ў дваццаць сёмым годзе Асы, валадара Юды, і стаў валадаром замест яго.</verse>
				<verse number="11">І калі ён стаў валадаром, і сеў на пасадзе ягоным, то выбіў увесь дом Баашы, і не пакінуў з яго анікога мужчынскага роду, ані сваякоў, ані сяброў ягоных.</verse>
				<verse number="12">І зьнішчыў Зімры ўвесь род Баашы паводле слова ГОСПАДА, як быў Ён прадказаў Баашы праз Егу, прарока,</verse>
				<verse number="13">дзеля многіх грахоў Баашы і дзеля грахоў Элы, сына ягонага, які сам грашыў, і ўводзіў у грэх Ізраіля, гневаючы ГОСПАДА, Бога Ізраіля, ідаламі сваімі.</verse>
				<verse number="14">А іншыя дзеяньні Элы, і ўсё, што ён рабіў, запісана ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.</verse>
				<verse number="15">У дваццаць сёмым годзе Асы, валадара Юды, валадарыў сем дзён у Тырцы Зімры, калі войска аблягала Гіббэтон, горад Філістынцаў.</verse>
				<verse number="16">І пачуў народ, раскладзены табарам: «Зімры ўчыніў змову і забіў валадара». Тады ўвесь Ізраіль, які быў у табары, выбраў валадаром Омры, начальніка войска Ізраільскага.</verse>
				<verse number="17">І выйшаў Омры і з ім увесь Ізраіль з-пад Гіббэтону і аблажылі Тырцу.</verse>
				<verse number="18">Зімры, бачачы, што горад здабыты, увайшоў у палац і падпаліў палац валадарскі, і памёр</verse>
				<verse number="19">у грахах сваіх, якімі грашыў, чынячы зло ў вачах ГОСПАДА і ходзячы шляхам Ерабаама і ў грахах ягоных, якімі той горшыў Ізраіля.</verse>
				<verse number="20">Іншыя дзеянбьні Зімры, і змова ягоная, якую зрабіў, запісаны ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.</verse>
				<verse number="21">Тады народ Ізраільскі падзяліўся на дзьве часткі: палова народу стаяла за Тэбні, сына Гіната, каб яго паставіць валадаром, а другая палова — за Омры.</verse>
				<verse number="22">І пераважыў народ, які стаяў за Омры, таго, што стаяў за Тэбні, сына Гіната. І Тэбні памёр, а валадарыў Омры.</verse>
				<verse number="23">У трыццаць першым годзе Асы, валадар Юды, Омры стаў валадаром над Ізраілем на дванаццаць гадоў. У Тырцы ён валадарыў шэсьць гадоў.</verse>
				<verse number="24">А пасьля за два таленты срэбра ён купіў у Шэмэра гару Шамэрон, і забудаваў яе, і горад, які пабудаваў, назваў Самарыяй ад імя гаспадара гары — Шэмэра.</verse>
				<verse number="25">І рабіў Омры ліхоту ў вачах ГОСПАДА, і чыніў зло горш за ўсіх, якія былі перад ім.</verse>
				<verse number="26">І хадзіў ён ўсімі шляхамі Ерабаама, сына Навата, і ў граху ягоным, якім ён ўводзіў у грэх Ізраіля, каб гнявіць ГОСПАДА, Бога Ізраіля, брыдотамі сваімі.</verse>
				<verse number="27">А іншыя дзеяньні Омры, якія ён зрабіў, і мужнасьць ягоная запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.</verse>
				<verse number="28">І заснуў Омры з бацькамі сваімі, і быў пахаваны у Самарыі. А пасьля яго валадарыў Ахаў, сын ягоны.</verse>
				<verse number="29">Ахаў, сын Омры, стаў валадаром Ізраіля ў трыццаць восьмым годзе Асы, валадара Юды, і валадарыў Ахаў, сын Омры, над Ізраілем ў Самарыі дваццаць гадоў.</verse>
				<verse number="30">І рабіў ліхоту Ахаў, сын Омры, у вачах ГОСПАДА, і стаўся горшым ад усіх папярэднікаў сваіх.</verse>
				<verse number="31">Мала яму было жыць у грахах Ерабаама, сына Навата, але ён узяў за жонку Езабэль, дачку Этбаала, валадара Сідонцаў, і пачаў служыць Баалу і пакланяцца яму.</verse>
				<verse number="32">І паставіў ён ахвярнік Баалу ў сьвятыні Баала, якую пабудаваў у Самарыі.</verse>
				<verse number="33">І зрабіў Ахаў Астарту, і сваімі ўчынкамі Ахаў гнявіў ГОСПАДА, Бога Ізраіля, болей, чым усе валадары Ізраіля, якія былі перад ім.</verse>
				<verse number="34">За жыцьця ягонага Хіэль з Бэтэлю адбудаваў Ерыхон паводле слова ГОСПАДА, сказанага праз Егошуа, сына Нуна. Падмуркі ягоныя ён паклаў на першародным сваім, Абіраме, а на наймалодшым сваім, Сэгібе, паставіў брамы ягоныя.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="17">
				<verse number="1">І сказаў прарок Ільля з Тэшбы ў Гілеадзе Ахаву: «На жыцьцё ГОСПАДА, Бога Ізраіля, перад Якім я стаю. У гэтых гадах ня будзе ані расы, ані дажджу, пакуль я не скажу!»</verse>
				<verse number="2">І было слова да яго ГОСПАДА, кажучы:</verse>
				<verse number="3">«Адыйдзі адсюль і ідзі на ўсход, і схавайся пры ручаі Керыт, які на ўсход ад Ярдану.</verse>
				<verse number="4">Ваду будзеш піць з ручая, а Я груганам загадаў, каб там кармілі цябе».</verse>
				<verse number="5">І ён пайшоў, і зрабіў паводле слова ГОСПАДА. І пайшоў, і сеў каля ручая Керыт, на ўсход ад Ярдану.</verse>
				<verse number="6">І груганы прыносілі яму хлеб і мяса раніцай, і таксама хлеб і мяса ўвечары, а ваду ён піў з ручая.</verse>
				<verse number="7">Але праз нейкі час ручай высах, бо ў зямлі гэтай не ішоў дождж.</verse>
				<verse number="8">І было слова ГОСПАДА да яго:</verse>
				<verse number="9">«Устань і ідзі ў Сарэпту Сідонскую, і жыві там. Я вось загадаў там адной удаве, каб карміла цябе».</verse>
				<verse number="10">І ён устаў, і пайшоў у Сарэпту. І падыйшоў ён да гарадзкой брамы, і вось, перад ім жанчына зьбірае дровы. І ён паклікаў яе, і папрасіў: «Дай мне крыху вады са збана напіцца».</verse>
				<verse number="11">Калі яна пайшла, каб прынесьці, ён наўздагон зноў папрасіў: «Прынясі мне яшчэ лустачку хлеба».</verse>
				<verse number="12">Яна адказала: «На жыцьцё ГОСПАДА, Бога твайго, я ня маю хлеба, толькі жменю мукі ў збане і крыху алею ў пасудзіне. Вось, я назьбіраю крыху дроваў, і пайду, і прыгатую сабе і сыну майму пасілак, і мы зьямо і памром».</verse>
				<verse number="13">Ільля сказаў ёй: «Ня бойся, але ідзі і зрабі, як ты казала, толькі перш зрабі для мяне аладку з гэтай мукі і прынясі мне. А сабе і сыну потым зробіш.</verse>
				<verse number="14">Бо гэтак кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Мука ў збане ня скончыцца і алею ў пасудзіне ня зьменшыцца аж да дня, у які ГОСПАД дасьць дождж на аблічча зямлі”».</verse>
				<verse number="15">І яна пайшла, і зрабіла, што сказаў Ільля, і яна ела, і ён, і дом ейны доўгі час.</verse>
				<verse number="16">І мука ў збане ня сканчвалася і алею ў пасудзіне ня меншала паводле слова ГОСПАДА, якое Ён сказаў праз Ільлю.</verse>
				<verse number="17">І сталася, што па нейкім часе захварэў сын тае ўдавы, гаспадыні дому. І хвароба ягоная была дужа цяжкая, і ён перастаў дыхаць.</verse>
				<verse number="18">І сказала яна Ільлі: «Што мне і табе, чалавек Божы? Хіба прыйшоў ты да мяне, каб прыгадаць мне злачынствы мае і забіць сына майго?»</verse>
				<verse number="19">А ён сказаў ёй: «Дай мне сына твайго». І ён ўзяў яго ад грудзей ейных і занёс у верхні пакой, дзе сам жыў, і палажыў яго на ложак свой.</verse>
				<verse number="20">І клікаў ён ГОСПАДА, і маліўся: «ГОСПАДЗЕ, Божа мой, няўжо ўдаву, у якой я жыву як госьць, Ты пакараў і забраў жыцьцё ў сына ейнага?»</verse>
				<verse number="21">І тры разы лёг на дзіця, і зноў клікаў ГОСПАДА: «ГОСПАДЗЕ, Божа мой, няхай вернецца душа гэтага хлопца ў яго».</verse>
				<verse number="22">І выслухаў ГОСПАД голас Ільлі, і вярнулася душа хлопца ў яго, і ён аджыў.</verse>
				<verse number="23">І ўзяў Ільля хлопца, і занёс яго з верхняга пакою ўніз, і аддаў маці ягонай, і сказаў ёй: «Глядзі, жывы сын твой».</verse>
				<verse number="24">І жанчына сказала Ільлі: «Цяпер я ведаю, што ты — чалавек Божы, і слова ГОСПАДА — праўда».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="18">
				<verse number="1">Па доўгім часе, у трэйці год было слова ГОСПАДА да Ільлі, кажучы: «Ідзі і пакажыся Ахаву, і Я дам дождж на зямлю».</verse>
				<verse number="2">І пайшоў Ільля, каб паказацца Ахаву. А ў Самарыі быў страшэнны голад.</verse>
				<verse number="3">І паклікаў Ахаў Абадыю, аканома, а Абадыя баяўся ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="4">І калі Езабэль забівала прарокаў ГОСПАДАВЫХ, ён узяў сто прарокаў і схаваў іх па пяцьдзясят у адной і ў другой пячоры, і карміў іх хлебам і вадой.</verse>
				<verse number="5">І сказаў Ахаў Абадыі: «Прайдзі па зямлі па ўсіх крыніцах і па ўсіх лагчынах, можа, знойдзеш дзе траву, каб зьберагчы жывымі коней і валоў, і не замарыць голадам жывёлы».</verse>
				<verse number="6">І падзялілі паміж сабой краіну, каб абыйсьці яе. Ахаў пайшоў адной дарогай, а Абадыя — другой дарогай асобна.</verse>
				<verse number="7">І калі Абадыя быў у дарозе, выйшаў Ільля яму на спатканьне. І ён, калі пазнаў яго, упаў на твар свой і сказаў: «Ці гэта ты, гаспадару мой, Ільля?»</verse>
				<verse number="8">Ён адказаў яму: «Так, я. Ідзі і скажы гаспадару твайму: “Вось, Ільля тут”».</verse>
				<verse number="9">Абадыя сказаў: «Чым я саграшыў, што ты аддаеш мяне, слугу твайго, у рукі Ахава, каб ён забіў мяне?</verse>
				<verse number="10">На жыцьцё ГОСПАДА, Бога твайго! Няма народу або валадарства, да якога б не паслаў гаспадар мой, каб цябе адшукаць. А калі адказалі ўсе: “Няма яго тут”, дык ён загадаў прысягнуць кожнаму валадарству і кожнаму народу, што цябе нельга там знайсьці.</verse>
				<verse number="11">І ты кажаш мне цяпер: “Ідзі і скажы гаспадару твайму: "Вось, Ільля тут"”.</verse>
				<verse number="12">А калі я адыйдуся ад цябе, возьме цябе Дух ГОСПАДА і занясе ў месца, якога я ня ведаю. І калі я пайду і паведамлю Ахаву, а ён ня знойдзе цябе, ён заб’е мяне. А слуга ж твой баіцца ГОСПАДА ад маленства свайго.</verse>
				<verse number="13">Ці не было сказана гаспадару майму, што я зрабіў, калі Езабэль забівала прарокаў ГОСПАДА? Я тады схаваў сто чалавек спаміж прарокаў ГОСПАДА па пяцьдзясят у кожнай пячоры і карміў іх хлебам і вадой.</verse>
				<verse number="14">А ты мне цяпер кажаш: “Ідзі і скажы гаспадару свайму: "Вось, Ільля тут"”. Ён жа заб’е мяне».</verse>
				<verse number="15">Але Ільля адказаў: «На жыцьцё ГОСПАДА Магуцьцяў, перад абліччам Якога я стаю, яшчэ сёньня я пакажуся яму».</verse>
				<verse number="16">І Абадыя пайшоў на спатканьне з Ахавам, і сказаў яму. І пайшоў Ахаў на сустрэчу з Ільлёй.</verse>
				<verse number="17">І калі ўбачыў яго, сказаў: «Ці ты той, хто трывожыць Ізраіля?»</verse>
				<verse number="18">Ён адказаў: «Ня я трывожу Ізраіля, але ты і род бацькі твайго, бо ты не выконваеш прыказаньні ГОСПАДА і пайшоў за Баалам.</verse>
				<verse number="19">І цяпер пашлі і зьбяры да мяне на гару Кармэль усяго Ізраіля, а таксама чатырыста пяцьдзясят прарокаў Баала і чатырыста прарокаў Астарты, якія ядуць са стала Езабэлі».</verse>
				<verse number="20">І паслаў Ахаў па ўсіх сыноў Ізраіля, і сабраў прарокаў на гару Кармэль.</verse>
				<verse number="21">І зьвярнуўся Ільля да ўсяго народу і сказаў: «Дакуль будзеце кульгаць на абедзьве нагі? Калі ГОСПАД ёсьць Бог, ідзіце за Ім, а калі Баал, ідзіце за ім». Але народ ані слова не адказаў яму на гэта.</verse>
				<verse number="22">І сказаў Ільля да народу: «Я адзін застаўся з прарокаў ГОСПАДА, а прарокаў Баала — чатырыста пяцьдзясят.</verse>
				<verse number="23">Дык няхай дадуць нам двух бычкоў, і няхай яны выбяруць сабе аднаго бычка, пасякуць яго і пакладуць на дровы, але няхай не падкладаюць агню! І я падрыхтую другога бычка і палажу яго таксама на дровы, але агню не падкладу.</verse>
				<verse number="24">І вы будзеце клікаць імя бога вашага, а я буду клікаць імя ГОСПАДА. І той Бог, Які выслухае і спашле агонь, Той ёсьць сапраўдны Бог!» І ўвесь народ адказаў: «Добрае гэта слова».</verse>
				<verse number="25">І сказаў Ільля прарокам Баала: «Выбярыце сабе аднаго бычка і пачніце першыя, бо вас шмат, і клічце імя бога вашага, не падкладаючы агню».</verse>
				<verse number="26">І ўзялі яны бычка, якога даў ім, і падрыхтавалі, і клікалі імя Баала ад раніцы аж да паўдня, крычучы: «Баал, выслухай нас!» Але не было ані голасу, ані адказу. І яны скакалі кругом ахвярніка, які зрабілі.</verse>
				<verse number="27">І апоўдні Ільля пачаў сьмяяцца з іх, кажучы: «Клічце мацней, бо гэта ж бог, можа, ён нечым заняты, а можа, недзе выйшаў, а можа, у дарозе або сьпіць, дык няхай абудзіцца!»</verse>
				<verse number="28">І яшчэ мацней крычалі яны, і калечылі сябе паводле звычаю свайго нажамі і дзідамі, аж лілася з іх кроў.</verse>
				<verse number="29">І прайшоў поўдзень, а яны ўсё праракавалі аж да часу складаньня ахвяраў хлебных, але ня чулася аніякага голасу і ніхто не зьвяртаў увагі на малттву іхнюю.</verse>
				<verse number="30">І сказаў Ільля ўсяму народу: «Падыйдзіце да мяне». І калі народ падыйшоў да яго, ён аднавіў ахвярнік ГОСПАДА, які быў развалены.</verse>
				<verse number="31">І прынёс ён дванаццаць камянёў паводле лічбы пакаленьняў сыноў Якуба, якому ГОСПАД сказаў: «Ізраіль будзе імя тваё».</verse>
				<verse number="32">І з тых камянёў пабудаваў ахвярнік для імя ГОСПАДА, і выкапаў роў кругом ахвярніка, які зьмяшчаў два саты зерня.</verse>
				<verse number="33">І паклаў ён дровы, і расьсек на часткі бычка, і палажыў на дровы,</verse>
				<verse number="34">і сказаў: «Набярыце чатыры вядры вады і выліце ў роў і на дровы!» І сказаў: «Зрабіце тое самае другі раз». І калі аблілі другі раз, сказаў: «І трэйці раз зрабіце тое самае». І зрабілі трэйці раз.</verse>
				<verse number="35">І пацякла вада кругом ахвярніка, і роў быў запоўнены вадою.</verse>
				<verse number="36">А калі ўжо быў час складаць ахвяру хлебную, падыйшоў Ільля прарок і сказаў: «ГОСПАДЗЕ, Божа Абрагама, Ісаака і Ізраіля! Сёньня даведаюцца яны, што Ты — Бог у Ізраіля, і што я — слуга Твой, і што паводле слова Твайго зрабіў усё гэта.</verse>
				<verse number="37">Выслухай мяне, ГОСПАДЗЕ, выслухай мяне, каб зразумеў народ гэты, што Ты, ГОСПАДЗЕ, — Бог, і Ты навярні зноў сэрца іхняе!»</verse>
				<verse number="38">І зыйшоў агонь ГОСПАДАЎ, і спаліў ахвяру, і дровы, і камяні, і попел, а таксама ваду, якая была ў рове, высушыў.</verse>
				<verse number="39">Калі ўбачыў гэта ўвесь народ, упаў на твар свой і сказаў: «ГОСПАД — гэта Бог! ГОСПАД — гэта Бог!»</verse>
				<verse number="40">І загадаў ім Ільля: «Схапіце прарокаў Баала, і няхай ніводзін з іх не ўцячэ!» Калі іх схапілі, завёў іх Ільля да ракі Кішон і там пазабіваў іх.</verse>
				<verse number="41">І сказаў Ільля Ахаву: «Ідзі, еш і пі, бо я чую шум вялікага дажджу!»</verse>
				<verse number="42">І пайшоў Ахаў есьці і піць, а Ільля ўзыйшоў на вяршыню Кармэля і, нахіліўшыся да зямлі, схаваў твар свой між каленяў.</verse>
				<verse number="43">І сказаў ён слузе свайму: «Выйдзі і глянь на мора». І той выйшаў, і глянуў, і сказаў: «Няма нічога». А Ільля сказаў яму: «Вяртайся сем разоў!»</verse>
				<verse number="44">І ў сёмы раз сказаў ён: «Вось, воблака малое, нібы рука чалавечая, падымаецца з мора». І сказаў яму: «Ідзі і скажы Ахаву: “Запрагай і ад’яжджай, каб не захапіў цябе дождж!”»</verse>
				<verse number="45">Неўзабаве неба пацямнела ад хмараў і ветру, і пачаўся лівень. А Ахаў сеў у калясьніцу і накіраваўся ў Езрээль.</verse>
				<verse number="46">Рука ж ГОСПАДА ўспамагала Ільлі. І ён, падперазаўшы паясьніцу сваю, пабег перад Ахавам і прыйшоў у Езрээль.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="19">
				<verse number="1">І расказаў Ахаў Езабэлі ўсё, што зрабіў Ільля і што пазабіваў усіх прарокаў мячом.</verse>
				<verse number="2">І Езабэль паслала да Ільлі пасланца, каб сказаў: «Няхай гэта зробяць мне богі і яшчэ дададуць, калі заўтра ў гэтую пару я не зраблю з душою тваёю тое, што зроблена з душою кожнага з іх».</verse>
				<verse number="3">І напалохаўся Ільля, і ўстаў, і пайшоў, каб уратаваць жыцьцё сваё. І прыйшоў ён у Бээр-Шэву Юдэйскую, і пакінуў там слугу свайго.</verse>
				<verse number="4">А сам пайшоў у пустыню на дзень дарогі, і сеў пад ядлоўцам, і прасіў сабе сьмерці, і жаліўся: «Досыць ужо для мяне, ГОСПАДЗЕ! Вазьмі душу маю, бо я ня лепшы, чым бацькі мае».</verse>
				<verse number="5">І лёг ён, і заснуў у ценю ядлоўца. І вось, анёл ГОСПАДА дакрануўся да яго і сказаў яму: «Устань і еш!»</verse>
				<verse number="6">І глянуў ён, ажно каля галавы ягонай аладка і збан вады. І ён паеў, і зноў лёг спаць.</verse>
				<verse number="7">І другі раз явіўся анёл ГОСПАДА, і дакрануўся да яго, і сказаў яму: «Устань і еш, бо вялікая дарога ў цябе наперадзе».</verse>
				<verse number="8">І ён устаў, паеў і напіўся і, падсілкаваны тою ежаю, ішоў сорак дзён і сорак начэй аж да гары Божай Харэў.</verse>
				<verse number="9">І, прыйшоўшы туды, заначаваў у пячоры. І вось, слова ад ГОСПАДА да яго, і сказаў яму: «Што ты тут робіш, Ільля?»</verse>
				<verse number="10">А ён адказаў: «Запалаў я руплівасьцю дзеля ГОСПАДА, Бога Магуцьцяў, бо сыны Ізраіля занядбалі запавет Твой, ахвярнікі Твае развалілі, а прарокаў Тваіх пазабівалі мячом. Застаўся я адзін, але і майго жыцьця шукаюць, каб зьнішчыць яго».</verse>
				<verse number="11">І сказаў яму ГОСПАД: «Выйдзі і стань на гары перад ГОСПАДАМ». І вось, праходзіў ГОСПАД. І моцны, вялікі вецер пераварочваў горы і разьбіваў скалы перад ГОСПАДАМ. Але ня ў ветры ГОСПАД. А пасьля ветру — землятрус. Але не ў землятрусе ГОСПАД.</verse>
				<verse number="12">Пасьля землятрусу — агонь, але не ў агні ГОСПАД. А пасьля агню — подых ціхога ветру.</verse>
				<verse number="13">І калі пачуў гэта Ільля, закрыў твар свой плашчом і, выйшаўшы, стаў каля ўваходу ў пячору. І вось, голас, які кажа яму: «Ільля, што ты робіш тут?»</verse>
				<verse number="14">Ён адказаў: «Запалаў я руплівасьцю дзеля ГОСПАДА, Бога Магуцьцяў, бо сыны Ізраіля занядбалі запавет Твой, развалілі ахвярнікі Твае і мячом пазабівалі прарокаў Тваіх. Застаўся я адзін, але і майго жыцьця шукаюць, каб зьнішчыць яго».</verse>
				<verse number="15">І сказаў яму ГОСПАД: «Ідзі і вяртайся ў Дамаск праз пустыню шляхам сваім. І калі прыйдзеш, памаж Газаэля на валадара Сірыі,</verse>
				<verse number="16">Егу, сына Німшы, памаж на валадара Ізраіля, а Элісэя, сына Шафата, з Абэль-Мэхолы, памаж на прарока замест сябе.</verse>
				<verse number="17">І станецца: хто ўхаваецца ад мяча Газаэля, таго заб’е Егу, а хто ўцячэ ад мяча Егу, таго заб’е Элісэй.</verse>
				<verse number="18">А Я ў Ізраілі пакінуў сем тысячаў такіх, якія ня ўкленчылі перад Баалам і вусны якіх не цалавалі яго».</verse>
				<verse number="19">І пайшоў адтуль Ільля, і знайшоў Элісэя, сына Шафата. Ён араў дванаццацьцю парамі валоў, і сам быў пры дванаццатай. І падыйшоў да яго Ільля, і кінуў на яго плашч свой.</verse>
				<verse number="20">І Элісэй пакінуў валоў, і пабег за Ільлёю, і сказаў: «Дазволь мне пацалаваць бацьку майго і маці маю, каб пасьля ісьці за табой». Ён сказаў яму: «Ідзі і вяртайся, бо што я зрабіў табе?»</verse>
				<verse number="21">І ён, вярнуўшыся, узяў пару валоў і склаў іх у ахвяру, а на ярме валоў зварыў мяса іхняе і даў людзям, і яны елі. А потым сабраўся, і пайшоў за Ільлёй, і стаўся слугою ягоным.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="20">
				<verse number="1">А Бэн-Гадад, валадар Сірыі, сабраў усё войска сваё, і трыццаць два валадары былі з ім, таксама коні і калясьніцы. І ён пайшоў, і аблёг Самарыю, і ваяваў супраць яе.</verse>
				<verse number="2">І паслаў ён пасланцоў да Ахава, валадара Ізраіля, у горад</verse>
				<verse number="3">сказаць: «Гэта кажа Бэн-Гадад: “Срэбра тваё і золата тваё — маё, таксама жонкі твае і сыны твае найлепшыя — мае”».</verse>
				<verse number="4">Валадар Ізраіля адказаў: «Паводле слова твайго, гаспадару мой, валадар, і я твой, і ўсё маё — тваё».</verse>
				<verse number="5">І вярнуліся тыя пасланцы, і сказалі: «Гэта кажа Бэн-Гадад: “Вось, паслаў я да цябе сказаць: "Срэбра тваё, і золата тваё, і жонак тваіх, і сыноў тваіх ты дасі мне".</verse>
				<verse number="6">Заўтра гэтай парою я прышлю слугаў маіх да цябе, каб перашукалі яны дом твой, і дамы слугаў тваіх, і ўсё, што спадабаецца ім, возьмуць яны ў рукі свае і забяруць”».</verse>
				<verse number="7">І склікаў валадар Ізраіля ўсіх старшыняў зямлі і сказаў: «Заўважце і паглядзіце, які ён нахабны, бо ён паслаў да мяне па жонак маіх, па сыноў маіх, па срэбра маё і золата маё, і я не адмовіў яму».</verse>
				<verse number="8">І сказалі яму ўсе старшыні і ўвесь народ: «Ня слухай і не згаджайся з ім».</verse>
				<verse number="9">І адказаў ён пасланцам Бэн-Гадада: «Скажыце гаспадару майму, валадару: “Усё, па што ты пасылаў спачатку да слугі твайго, я зраблю, але гэтае рэчы не магу зрабіць”». І вярнуліся пасланцы, і прынесьлі яму адказ.</verse>
				<verse number="10">І паслаў іх зноў Бэн-Гадад сказаць: «Няхай гэта зробяць мне богі і яшчэ дададуць, калі хопіць пылу Самарыйскага па жмені для ўсіх людзей, якіх маю пры сабе!»</verse>
				<verse number="11">Валадар Ізраіля сказаў у адказ: «Скажыце яму: “Няхай ня хваліцца падперазаны мячом як той, хто яго здымае”».</verse>
				<verse number="12">Калі пачуў гэты адказ валадар, які піў сам і валадары з ім у намётах, сказаў слугам сваім: «Атачыце горад!» І яны атачылі яго.</verse>
				<verse number="13">І вось нейкі прарок падыйшоў да Ахава, валадара Ізраіля, і сказаў: «Гэта кажа ГОСПАД: “Ці ты бачыш гэты натоўп вялікі? Я сёньня аддам яго ў рукі твае, каб ведаў ты, што Я — ГОСПАД”».</verse>
				<verse number="14">І спытаўся Ахаў: «Праз каго?» Той адказаў яму: «Гэта кажа ГОСПАД: “Праз дружыны начальнікаў акругаў”». І зноў ён спытаў: «А хто мае пачаць бой?» А той адказаў: «Ты».</verse>
				<verse number="15">І палічыў ён слугаў начальнікаў акругаў, і налічыў іх дзьвесьце трыццаць два. А пасьля палічыў увесь народ, усіх сыноў Ізраіля, і налічыў сем тысячаў.</verse>
				<verse number="16">І выйшлі яны апоўдні, калі Бэн-Гадад, п’яны, піў у намётах разам з трыццацю двума валадарамі, якія прыйшлі яму на дапамогу.</verse>
				<verse number="17">І выйшлі найперш дружыны начальнікаў акругаў. І паслаў Бэн-Гадад пасланцоў, і яны паведамілі яму: «Выйшлі людзі з Самарыі».</verse>
				<verse number="18">А ён сказаў: «Калі выйшлі яны з мірам, схапіце іх жывых, а калі ваяваць, таксама вазьміце іх жывымі».</verse>
				<verse number="19">І выйшлі з гораду дружыны начальнікаў акругаў, а рэшта войска ішла за імі.</verse>
				<verse number="20">І перамаглі яны тых, што ішлі супраць іх. І Сірыйцы пачалі ўцякаць, а Ізраільцяне гналі іх. І Бэн-Гадад, валадар Сірыі, таксама ўцёк на кані з коньнікамі.</verse>
				<verse number="21">І выйшаў валадар Ізраіля, і забраў коней і калясьніцы, і зрабіў ён Сірыйцам вялікую паразу.</verse>
				<verse number="22">І падыйшоў прарок да валадара Ізраіля, і сказаў яму: «Ідзі, і будзь адважны, і ведай, і глядзі, што робіш, бо ў наступным годзе валадар Сірыі пойдзе супраць цябе».</verse>
				<verse number="23">А слугі валадара Сірыі сказалі яму: «Бог гор ёсьць Богам іхнім, таму яны перамаглі нас. Але як мы нападзем на іх на раўніне, то пераможам.</verse>
				<verse number="24">Дык ты вось што зрабі: паскідай валадароў з месцаў іхніх, і пастаў на мейсца іхняе намесьнікаў.</verse>
				<verse number="25">І набяры столькі войска, колькі загінула ў цябе, таксама коней, колькі было, і калясьніцаў у такой самай лічбе, і будзем ваяваць супраць іх на раўніне, і будзем мацнейшыя за іх». І ён паслухаў парады іхняй, і зрабіў гэтак.</verse>
				<verse number="26">І праз год Бэн-Гадад сабраў Сірыйцаў і пайшоў у Афэк ваяваць з Ізраілем.</verse>
				<verse number="27">А сыны Ізраіля, заагледзеўшыся ў харчы, выйшлі насупраць іх і расклаліся табарам насупраць іх, як два статкі козаў, і Сірыйцы напоўнілі ваколіцы.</verse>
				<verse number="28">І вось падыйшоў чалавек Божы да валадара Ізраіля, і сказаў яму: «Гэта кажа ГОСПАД: “За тое, што Сірыйцы сказалі: "ГОСПАД ёсьць Богам гор, а ня Богам раўнінаў", усё гэта вялікае мноства Я аддам у рукі твае, каб вы ведалі, што Я — ГОСПАД”».</verse>
				<verse number="29">І сем дзён рыхтавалі шыхты адны супраць другіх, а ў сёмы дзень распачаўся бой. І сыны Ізраіля выбілі сто тысячаў Сірыйскай пяхоты ў адзін дзень.</verse>
				<verse number="30">А рэшткі ўцяклі ў Афэк, у горад, але на дваццаць сем тысячаў чалавек, якія там засталіся, заваліўся мур. І Бэн-Гадад уцёк, і хаваўся з пакою ў пакой.</verse>
				<verse number="31">І сказалі яму слугі ягоныя: «Мы чулі, што валадары Ізраіля міласьцівыя. Дык апранем рызьзё на клубы свае і вяроўкі на шыі свае, і выйдзем да валадара Ізраіля. Можа, ён пашкадуе душу тваю».</verse>
				<verse number="32">І апрануліся яны ў рызьзё, і налажылі вяроўкі на шыі сабе, і прыйшлі да валадара Ізраіля, і сказалі: «Слуга твой Бэн-Гадад кажа: “Малю цябе, няхай жыве душа мая”». А той сказаў: «Ці ён яшчэ жывы? Ён — брат мой».</verse>
				<verse number="33">І людзі тыя, прыняўшы гэта за добры знак, адразу злавілі яго на слове і сказалі: «Бэн-Гадад — брат твой». І ён загадаў ім: «Ідзіце і прывядзіце яго». І прыйшоў да яго Бэн-Гадад, і ён пасадзіў яго да сябе ў калясьніцу.</verse>
				<verse number="34">І сказаў яму Бэн-Гадад: «Гарады, якія бацька мой забраў у бацькі твайго, я вярну. І ты можаш мець у Дамаску вуліцы, як бацька мой зрабіў у Самарыі». Ахаў сказаў: «Пасьля дамовы адпушчу цябе». І заключыў ён з ім дамову, і адпусьціў яго.</verse>
				<verse number="35">Тады адзін чалавек спаміж сыноў прарокаў сказаў сябру свайму паводле слова ГОСПАДА: «Удар мяне!» Але той не хацеў ударыць.</verse>
				<verse number="36">І ён сказаў яму: «За тое, што ты не захацеў паслухаць голас ГОСПАДА, то як толькі ты адыйдзешся ад мяне, нападзе на цябе леў!» І калі той адыйшоўся, напаў на яго леў і забіў яго.</verse>
				<verse number="37">А ён, напаткаўшы іншага чалавека, сказаў: «Удар мяне!» І той чалавек ударыў яго і скалечыў.</verse>
				<verse number="38">І пайшоў той прарок, і спаткаў валадара на дарозе, але зьмяніў выгляд, завязаўшы хустку на вочы сабе.</verse>
				<verse number="39">І калі валадар праходзіў міма, ён паклікаў валадара і сказаў: «Слуга твой пайшоў ваяваць, і вось адзін чалавек прыйшоў, і прывёў некага да мяне, і сказаў: “Пільнуй гэтага чалавека! Калі ён прападзе, душа твая будзе за душу ягоную, або адважыш талент срэбра”.</verse>
				<verse number="40">Але калі я, стурбаваны, круціўся туды і сюды, ён зьнік». І сказаў яму валадар Ізраіля: «Такі няхай будзе на цябе прысуд, ты сам яго назваў».</verse>
				<verse number="41">Але ён раптам зьняў хустку з вачэй сваіх, і тады валадар Ізраіля пазнаў, што гэта прарок.</verse>
				<verse number="42">І прарок сказаў яму: «Гэта кажа ГОСПАД: “За тое, што ты выпусьціў з рукі сваёй чалавека, які падпадае пад клятву Маю, душа твая будзе за душу ягоную, і народ твой — за народ ягоны”».</verse>
				<verse number="43">І пайшоў валадар Ізраіля ў дом свой сумны і разгневаны, і потым прыйшоў у Самарыю.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="21">
				<verse number="1">І пасьля тых падзеяў сталася гэта. Набот з Езрээлю меў вінаграднік у Езрээлі побач з палацам Ахава, валадара Самарыі.</verse>
				<verse number="2">І Ахаў зьвярнуўся да Набота, і сказаў: «Дай мне вінаграднік твой, а я зраблю з яго сад, бо блізка ён каля дому майго. І я дам табе за яго лепшы вінаграднік, або калі табе падабаецца, дам табе адпаведную плату срэбра».</verse>
				<verse number="3">Набот адказаў яму: «Барані мяне ГОСПАД, каб я аддаў спадчыну бацькоў маіх».</verse>
				<verse number="4">І прыйшоў Ахаў дамоў сумны і разгневаны дзеля таго, што сказаў яму Набот з Езрээлю: «Ня дам табе спадчыны бацькоў маіх». І лёг ён на ложак свой, і адвярнуўся тварам да сьцяны, і ня еў хлеба.</verse>
				<verse number="5">І прыйшла да яго Езабэль, жонка ягоная, і спыталася: «Што здарылася, чаму засумавала душа твая і ты не ясі хлеба?»</verse>
				<verse number="6">Ён адказаў ёй: «Бо гаварыў я з Наботам Езрээльцам і прасіў яго: “Дай мне вінаграднік твой і вазьмі плату, або, калі хочаш, дам табе за яго другі вінаграднік”. Але ён сказаў: “Ня дам табе вінаграднік мой”».</verse>
				<verse number="7">І сказала яму Езабэль, жонка ягоная: «Вось так ты кіруеш валадарствам Ізраіля! Устань і еш хлеб, і будзь спакойны. Я дам табе вінаграднік Набота з Езрээлю».</verse>
				<verse number="8">І напісала яна ліст ад імя Ахава, і запячатала яго пячаткай ягонай, і паслала старшыням і магнатам, якія жылі разам з Набатам у горадзе яго.</verse>
				<verse number="9">І напісала яна ў лісьце: «Аб’явіце пост і пасадзіце Набота на першым месцы перад народам.</verse>
				<verse number="10">А насупраць яго пасадзіце двух людзей крывадушных, якія засьведчаць супраць яго і скажуць: “Ты зьняважыў Бога і валадара”. І выведзіце яго, і ўкамянуйце, каб памёр».</verse>
				<verse number="11">І людзі таго гораду і старшыні, і магнаты, якія жылі разам з ім у горадзе, зрабілі так, як ім загадала Езабэль і як было напісана ў лісьце, які яна паслала ім.</verse>
				<verse number="12">І аб’явілі яны пост, і пасадзілі Набота перад народам.</verse>
				<verse number="13">І прыйшлі два сыны Бэліяля, і селі насупраць яго, і сьведчылі супраць яго перад натоўпам людзей: «Набот блюзьніў супраць Бога і валадара». І вывялі яго за горад, і ўкаменавалі.</verse>
				<verse number="14">І паслалі яны вестку да Езабэлі, паведамляючы: «Набот укаменаваны і памёр».</verse>
				<verse number="15">Калі Езабэль пачула, што Набот укаменаваны і памёр, сказала яна Ахаву: «Устань і вазьмі вінаграднік Набота Езрээльца, які не захацеў за грошы аддаць яго табе, бо Набот ужо не жыве, але памёр».</verse>
				<verse number="16">Калі Ахаў пачуў, што Набот памёр, дык устаў, і пайшоў у вінаграднік Набота Езрээльца, каб узяць яго на ўласнасьць.</verse>
				<verse number="17">І было слова ГОСПАДА да Ільлі з Тэшбы, кажучы:</verse>
				<verse number="18">«Устань і выйдзі на спатканьне Ахаву, валадару Ізраіля, які ў Самарыі, бо вось, ён у вінаградніку Набота, куды ён прыйшоў, каб узяць яго на ўласнасьць.</verse>
				<verse number="19">І скажаш яму: “Гэта кажа ГОСПАД: "Ты замардаваў, а цяпер хочаш абрабаваць?"” І пасьля дадасі: “Гэта кажа ГОСПАД: "На тым месцы, на якім сабакі лізалі кроў Набота, будуць яны лізаць тваю кроў"”.</verse>
				<verse number="20">І сказаў Ахаў Ільлі: «Ты знайшоў мяне, вораг мой». А ён адказаў: «Знайшоў, бо ты запрадаўся, каб чыніць ліхоту перад абліччам ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="21">“Таму Я навяду на цябе ліха і вымяту бруд твой, і выб’ю ў Ахава ўсіх мужчынскага роду, і нявольніка, і вольнага ў Ізраілю.</verse>
				<verse number="22">І зраблю з домам тваім, як зрабіў з домам Ерабаама, сына Навата, і як з домам Баашы, сына Ахіі, бо ты рабіў усё, каб гнявіць Мяне, і Ізраіля ўводзіў у грэх”.</verse>
				<verse number="23">Адносна Езабэль вось што сказаў ГОСПАД: “Езабэль зьядуць сабакі на полі Езрээля.</verse>
				<verse number="24">Хто ў Ахава памрэ ў горадзе, таго зьядуць сабакі, а хто памрэ на полі, таго зьядуць птушкі нябесныя”».</verse>
				<verse number="25">Бо не было яшчэ такога, як Ахаў, які запрадаўся рабіць зло перад абліччам ГОСПАДА, на што намовіла яго Езабэль, жонка ягоная.</verse>
				<verse number="26">І рабіў ён ганебнае, служачы ідалам і робячы ўсё, што рабілі Амарэйцы, якіх выгнаў ГОСПАД перад абліччам сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="27">Ахаў, пачуўшы словы гэтыя, разьдзёр адзеньне сваё, адзеў на цела сваё зрэбніцу, і посьціў, і спаў у зрэб’і, і хадзіў сумны.</verse>
				<verse number="28">І было слова ГОСПАДА да Ільлі з Тэшбы, кажучы:</verse>
				<verse number="29">«Ці ты заўважыў, як Ахаб упакорыўся перада Мною? За тое, што ён упакорыўся перада Мною, Я не навяду бяды ў дні ягоныя, але ў дніх сына ягонага ўчыню бяду дому ягонаму».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="22">
				<verse number="1">І так прайшлі тры гады без вайны паміж Сірыяй і Ізраілем.</verse>
				<verse number="2">А ў трэйці год Язафат, валадар Юды, прыйшоў да валадара Ізраіля.</verse>
				<verse number="3">І валадар Ізраіля сказаў слугам сваім: «Ці вы ня ведаеце, што Рамот у Гілеадзе наш, а мы маўчым, замест таго, каб забраць яго з рук валадара Сірыі?»</verse>
				<verse number="4">І зьвярнуўся ён да Язафата: «Ці ты пойдзеш са мною ваяваць за Рамот у Гілеадзе?» І сказаў Язафат валадару Ізраіля: «Як ты, так і я, і народ мой, як твой народ, і як коньнікі твае, так і коньнікі мае».</verse>
				<verse number="5">І сказаў Язафат валадару Ізраіля: «Запытайся сёньня, што на гэта скажа ГОСПАД».</verse>
				<verse number="6">І склікаў валадар Ізраіля прарокаў каля чатырохсот чалавек, і спытаўся ў іх: «Ці маю я ісьці ваяваць у Рамот у Гілеадзе, ці не?» Яны адказалі: «Ідзі, Госпад аддасьць яго ў рукі валадара».</verse>
				<verse number="7">І спытаўся Язафат: «Ці няма яшчэ іншага прарока ГОСПАДА, каб спытацца ў яго?»</verse>
				<verse number="8">І сказаў валадар Ізраіля Язафату: «Ёсьць яшчэ адзін чалавек, праз якога можам запытацца ГОСПАДА, але я яго ненавіджу, бо ён не праракуе мне добрае, але ліхое. Гэта Міхей, сын Імлі». Язафат сказаў яму: «Не гавары так, валадар».</verse>
				<verse number="9">І паклікаў валадар Ізраіля аднаго эўнуха, і загадаў яму: «Пасьпяшайся і прывядзі Міхея, сына Імлі».</verse>
				<verse number="10">А валадар Ізраіля і Язафат, валадар Юды, сядзелі кожны на пасадзе сваім, апранутыя звычаем валадарскім, на плошчы каля ўваходу ў браму Самарыі, і перад імі праракавалі ўсе прарокі.</verse>
				<verse number="11">І Сэдэкія, сын Кенааны, зрабіў сабе жалезныя рогі, і сказаў: «Гэта кажа ГОСПАД: “Будзеш імі біць Сірыю, пакуль ня зьнішчыш яе”».</verse>
				<verse number="12">І ўсе іншыя прарокі падобна праракавалі, кажучыі: «Ідзі на Рамот у Гілеадзе і перамагай. ГОСПАД аддасьць яго ў рукі валадара».</verse>
				<verse number="13">А пасланец, які пайшоў паклікаць Міхея, сказаў яму: «Вось, усе прарокі ў адзін голас прадказваюць валадару добрае. Дык і ты кажы, як яны, і праракуй добрае».</verse>
				<verse number="14">Але Міхей сказаў яму: «На жыцьцё ГОСПАДА, што скажа мне ГОСПАД, тое і я скажу!»</verse>
				<verse number="15">І пайшоў ён да валадара, і валадар сказаў яму: «Міхей, ці маем мы ісьці ваяваць у Рамот у Гілеадзе, ці не?» Ён адказаў яму: «Ідзі і ваюй шчасьліва, і ГОСПАД аддасьць яго ў рукі валадара».</verse>
				<verse number="16">І сказаў яму валадар: «Яшчэ і яшчэ раз запрысягаю цябе, каб ты казаў праўду ў імя ГОСПАДА».</verse>
				<verse number="17">І ён сказаў: «Бачыў я ўвесь Ізраіль, разагнаны па гарах, як авечкі, якія ня маюць пастуха. І сказаў ГОСПАД: “Ня маюць яны валадара. Няхай вяртаецца кожны ў дом свой у супакоі”».</verse>
				<verse number="18">І сказаў тады валадар Ізраіля Язафату: «Ці я табе не казаў, што ён заўсёды праракуе мне не дабро, а зло?»</verse>
				<verse number="19">А той працягваў далей: «Уважліва слухай слова ГОСПАДА. Бачыў я ГОСПАДА, Які сядзеў на пасадзе Сваім, і ўсё войска нябеснае стаяла каля Яго справа і зьлева.</verse>
				<verse number="20">І сказаў ГОСПАД: “Хто намовіць Ахава, каб ён пайшоў і загінуў у Рамоце Гілеадзкім?” І адзін казаў так, а другі іначай.</verse>
				<verse number="21">І выступіў дух, і стауў перад ГОСПАДАМ, і сказаў: “Я намоўлю яго”. І сказаў яму ГОСПАД: “Як?”</verse>
				<verse number="22">А ён сказаў: “Я выйду і стануся духам хлусьлівым у вуснах усіх прарокаў ягоных”. І ГОСПАД сказаў: “Ты намовіш яго, гэта табе атрымаецца. Ідзі і так рабі!”</verse>
				<verse number="23">Таму вось ГОСПАД даў цяпер духа хлусьлівага ў вусны ўсіх прарокаў тваіх, бо ГОСПАД ужо раней прадказаў табе загубу».</verse>
				<verse number="24">Тады Сэдэкія, сын Кенааны, падыйшоў і ўдарыў Міхея ў твар, кажучы: «Якім чынам адыйшоў дух ГОСПАДА ад мяне, каб прамаўляць да цябе?»</verse>
				<verse number="25">А Міхей адказаў: «Ты сам убачыш той дзень, калі будзеш перабягаць з пакою ў пакой, каб схавацца”.</verse>
				<verse number="26">І загадаў валадар Ізраіля: «Вазьмі Міхея і завядзі яго да Амона, начальніка горада, і да сына валадарскага Ёаша,</verse>
				<verse number="27">і скажы: “Так загадаў валадар: "Пасадзіце яго ў вязьніцу і карміце яго скупа хлебам і вадой аж да майго вяртаньня ў супакоі"”».</verse>
				<verse number="28">А Міхей сказаў: «Калі сапраўды ты вернешся ў супакоі, не гаварыў ГОСПАД праз мяне». І дадаў: «Слухайце гэта, ўсе народы!»</verse>
				<verse number="29">І пайшоў валадар Ізраіля і Язафат, валадар Юды, ў Рамот у Гілеадзе.</verse>
				<verse number="30">І сказаў валадар Ізраіля Язафату: «Я пераапрануся і пайду ў бой, а ты апрані шаты твае». І валадар Ізраіля зьмяніў адзеньне і пайшоў у бой.</verse>
				<verse number="31">А валадар Сірыі загадаў трыццаці двум вазцам калясьніцаў: «Не ваюйце ані з вялікім, ані з малым, а толькі супраць валадара Ізраіля».</verse>
				<verse number="32">І калі вазцы калясьніцаў убачылі Язафата, яны вырашылі, што ён — валадар Ізраіля, і акружылі яго, каб з ім ваяваць, і Язафат закрычаў.</verse>
				<verse number="33">І вазцы калясьніцаў зразумелі, што гэта не валадар Ізраіля, і адступілі ад яго.</verse>
				<verse number="34">І адзін ваяр нацягнуў лук, і выпадкова раніў валадара Ізраіля між поясам і панцырам. І сказаў валадар возьніку свайму: «Завярні і вывязі мяне спаміж войска, бо я цяжка паранены».</verse>
				<verse number="35">І ў той дзень разгарэўся бой, а валадар стаяў у калясьніцы сваёй супраць Сірыйцаў, і памёр вечарам. І кроў ягоная сьцякала ў калясьніцу.</verse>
				<verse number="36">На заходзе сонца ў войску закрычалі: «Няхай кожны вяртаецца ў горад свой і ў зямлю сваю!»</verse>
				<verse number="37">І памёр валадар, і быў прывезены ён у Самарыю, і пахавалі валадара ў Самарыі.</verse>
				<verse number="38">А пасьля вымылі калясьніцу ягоную ў сажалцы ў Самарыі, і сабакі лізалі кроў ягоную, а блудніцы мылі яе паводле слова ГОСПАДА, якое Ён сказаў.</verse>
				<verse number="39">А іншыя дзеяньні Ахава, і ўсё, што ён рабіў, і дом з косьці слановай, які ён пабудаваў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.</verse>
				<verse number="40">І супачыў Ахаў з бацькам сваім, а пасьля яго валадарыў сын ягоны Ахазія.</verse>
				<verse number="41">Язафат, сын Асы, стаў валадаром Юды ў чацьвёртым годзе Ахава, валадара Ізраіля.</verse>
				<verse number="42">Язафат меў трыццаць пяць гадоў, калі стаў валадаром, і дваццаць пяць гадоў валадарыў ён у Ерузаліме. Маці ягоная называлася Азуба, дачка Шылхі.</verse>
				<verse number="43">І хадзіў ён у-ва ўсім шляхам бацькі свайго Асы і не зыходзіў з яго, і рабіў, што было праведным у вачах ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="44">Толькі ўзгоркі не былі зьнішчаныя, і народ яшчэ складаў ахвяры і кадзіў на ўзгорках.</verse>
				<verse number="45">І Язафат жыў мірна з валадаром Ізраіля.</verse>
				<verse number="46">Іншыя дзеяньні Язафата і мужнасьць, і што рабіў, і як ваяваў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.</verse>
				<verse number="47">А рэшткі распусьнікаў, якія заставаліся ў дні бацькі ягонага Асы, ён вынішчыў з зямлі.</verse>
				<verse number="48">І ў доме не было тады валадара, але намесьнік валадарскі.</verse>
				<verse number="49">І валадар Язафат пабудаваў караблі ў Таршышы, каб плысьці ў Афір па золата. Але яны не паплылі, бо паразьбіваліся ў Эцыён-Гэбэры.</verse>
				<verse number="50">Тады Ахазія, сын Ахава, сказаў Язафату: «Няхай слугі мае пойдуць на караблі са слугамі тваімі». Але Язафат не захацеў.</verse>
				<verse number="51">І Язафат супачыў з бацькамі сваімі, і быў разам з імі пахаваны ў горадзе Давіда, бацькі свайго, а пасьля яго валадарыў сын ягоны Егарам.</verse>
				<verse number="52">Ахазія, сын Ахава, стаў валадаром у Самарыі ў сямнаццатым годзе Язафата, валадара Юды, і быў валадаром у Ізраілі два гады.</verse>
				<verse number="53">І дапускаўся ён усяго таго, што ліхім было ў вачах ГОСПАДА, і хадзіў шляхкам бацькі свайго і шляхам маці сваёй, і шляхам Ерабаама, сына Навата, які ўводзіў у грэх Ізраіля.</verse>
				<verse number="54">І служыў ён Баалу, і пакланяўся яму, і гэтым гневаў ГОСПАДА, Бога Ізраіля, усё так, як рабіў бацька ягоны.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="12">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Пасьля сьмерці Ахава збунтаваўся Мааў супраць Ізраіля.</verse>
				<verse number="2">А Ахазія выпаў праз краты з верхняга пакою, што ў Самарыі, і захварэў. І паслаў ён пасланцоў, і загадаў ім: «Ідзіце, спытайце Баал-Зэбуба, бога Экрону, ці ачуняю я з гэтай хваробы сваёй?»</verse>
				<verse number="3">І анёл ГОСПАДА сказаў Ільлі з Тэшбы: «Устань і выйдзі на сустрэчу пасланцоў валадара з Самарыі і скажы ім: “Ці ж няма Бога ў Ізраіля, што вы ідзіцё пытацца ў Баал-Зэбуба, бога Экрону?</verse>
				<verse number="4">Таму, вось, што кажа ГОСПАД: "З ложка, на які ты лёг, не падымешся, але напэўна памрэш"”». І Ільля пайшоў.</verse>
				<verse number="5">І вярнуліся пасланцы да Ахазіі, і ён спытаў іх: «Чаму вы вярнуліся?»</verse>
				<verse number="6">А яны адказалі яму: «Нейкі чалавек сустрэў нас і сказаў нам: “Ідзіце і вярніцеся да валадара, які паслаў вас, і скажыце яму: "Гэта кажа ГОСПАД. Ці няма Бога ў Ізраіля, што ты пасылаеш раіцца да Баал-Зэбуба, бога Экрону? Таму з ложка, на які ты лёг, не падымешся, але напэўна памрэш"”».</verse>
				<verse number="7">Ён сказаў ім: «Як выглядаў той чалавек, які выйшаў вам на спатканьне і сказаў вам гэтыя словы?»</verse>
				<verse number="8">Адказалі яму: «Гэты чалавек быў у плашчы са скураў і быў падперазаны пасам скураным вакол сьцёгнаў». І ён крыкнуў: «Гэта Ільля з Тэшбы».</verse>
				<verse number="9">І паслаў Ахазія па яго пяцідзясятніка разам з яго пяцьдзесяцёма. І прыйшоў ён да Ільлі, калі той у гэты час быў на вяршыні гары, і сказаў яму: «Чалавеча Божы! Валадар загадаў, каб ты зыйшоў з гары!»</verse>
				<verse number="10">У адказ Ільля сказаў пяцідзясятніку: «Калі я — чалавек Божы, няхай зыйдзе агонь з неба і спаліць цябе разам з пяцьдзесяцёма тваімі!» І зыйшоў агонь з неба, і спаліў яго разам з пяцьдзесяцёма ягонымі.</verse>
				<verse number="11">І валадар паўторна паслаў па яго іншага пяцідзясятніка разам з яго пяцьдзесяцёма. І ён сказаў яму: «Чалавеча Божы! Вось што кажа валадар: “Хутка зыйдзі з гары!”»</verse>
				<verse number="12">У адказ Ільля сказаў ім: «Калі я — чалавек Божы, няхай зыйдзе агонь з неба і спаліць цябе і пяцьдзясят чалавек тваіх». І зыйшоў агонь Божы з неба, і спаліў яго і пяцьдзясят чалавек ягоных.</verse>
				<verse number="13">І паслаў валадар трэйцяга пяцідзясятніка і пяцьдзясят чалавек з ім. Калі ён прыйшоў, упаў на калені перад Ільлёю і прасіў яго: «Чалавеча Божы, няхай жыцьцё маё і жыцьцё гэтых слугаў тваіх, гэтых пяцідзесяці, будзе каштоўным у вачах тваіх!</verse>
				<verse number="14">Бо вось, агонь зыйшоў з неба, і спаліў абодвух папярэдніх пяцідзясятнікаў разам з пяцьдзесяцёма, якія з імі былі. Але цяпер прашу, каб зьявіў ты міласэрнасьць дзеля душы маёй».</verse>
				<verse number="15">І анёл ГОСПАДА сказаў Ільлі: «Зыйдзі разам з ім, ня бойся яго». І Ільля ўстаў, і пайшоў разам з ім да валадара,</verse>
				<verse number="16">і сказаў яму: «Гэта кажа ГОСПАД: “За тое, што ты паслаў пасланцоў раіцца да Баал-Зэбуба, бога Экрону, як быццам няма Бога ў Ізраіля, ад Якога ты мог бы даведацца слова Ягонае, з ложку, на якім ляжыш, не падымешся, але сьмерцю памрэш”».</verse>
				<verse number="17">І памёр валадар паводле слова ГОСПАДА, якое сказаў Ільля. А на месцы ягоным стаў валадарыць Ярам, брат ягоны, у другім годзе Егарама, сына Язафата, валадара Юды, бо Ахазія ня меў сына.</verse>
				<verse number="18">Іншыя дзеяньні Ахазіі, якія ён зрабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">І сталася, што калі ГОСПАД хацеў узяць Ільлю ў неба віхорам, ішоў Ільля і Элісэй з Гільгалу.</verse>
				<verse number="2">І сказаў Ільля Элісэю: «Застанься тут, бо ГОСПАД паслаў мяне аж у Бэтэль». Але Элісэй адказаў яму: «На ГОСПАДА і на жыцьцё тваё, не пакіну цябе». І прыйшлі яны ў Бэтэль.</verse>
				<verse number="3">І выйшлі сыны прарокаў, якія былі ў Бэтэлі, да Элісэя і сказалі яму: «Ці ты ведаеш, што сёньня забярэ ГОСПАД гаспадара твайго па-над галавою тваёй?» Ён адказаў: «Я таксама ведаю, маўчыце».</verse>
				<verse number="4">І сказаў яму Ільля: «Элісэй, застанься тут, бо ГОСПАД паслаў мяне ў Ерыхон». Але ён адказаў: «На ГОСПАДА і на жыцьцё тваё, я не пакіну цябе». І прыйшлі яны ў Ерыхон.</verse>
				<verse number="5">І падыйшлі сыны прарокаў, якія былі ў Ерыхоне, да Элісэя і сказалі яму: «Ці ты ведаеш, што сёньня забярэ ГОСПАД гаспадара твайго па-над галавой тваёй?» Ён сказаў: «Я таксама ведаю, а вы маўчыце!»</verse>
				<verse number="6">І сказаў яму Ільля: «Застанься тут, бо ГОСПАД паслаў мяне да Ярдану». Элісэй сказаў: «На ГОСПАДА і на жыцьцё тваё, не пакіну цябе». І пайшлі яны абодва разам.</verse>
				<verse number="7">І пяцьдзясят чалавек з сыноў прарокаў пайшлі, і сталі насупраць здалёку, а яны абодва стаялі каля Ярдану.</verse>
				<verse number="8">І Ільля зьняў плашч свой, і скруціў, і ўдарыў ім па вадзе. І разьдзялілася вада ў адзін і ў другі бок, і перайшлі абодва па сухому.</verse>
				<verse number="9">Калі перайшлі, Ільля сказаў Элісэю: «Прасі, чаго хочаш, каб я зрабіў табе, пакуль ня буду забраны ад цябе». А Элісэй сказаў: «Прашу, няхай падвойна дух твой пяройдзе на мяне!»</verse>
				<verse number="10">Ільля сказаў: «Цяжкога ты просіш. Калі, аднак, убачыш мяне, як буду ўзяты ад цябе, будзе табе тое, пра што просіш; а калі ня ўбачыш, ня будзе».</verse>
				<verse number="11">І калі яны ішлі і размаўлялі, раптам зьявілася калясьніца агністая і коні агністыя, і разьдзялілі абодвух, і Ільля ў віхоры падняўся ў неба.</verse>
				<verse number="12">А Элісэй глядзеў і крычаў: «Ойча мой! Ойча мой! Калясьніца Ізраіля і коньнікі ягоныя». І больш яго ўжо ня бачыў, і схапіўшы шаты свае, разьдзёр іх на дзьве часткі.</verse>
				<verse number="13">І падняў ён плашч Ільлі, які зваліўся з яго, і вярнуўся, і стаў на беразе Ярдану.</verse>
				<verse number="14">І плашчом Ільлі, які зваліўся з яго, ударыў па вадзе і сказаў: «Дзе ГОСПАД, Бог Ільлі?» І ўдарыў па вадзе, і яна разьдзялілася туды і сюды, і Элісэй перайшоў.</verse>
				<verse number="15">І ўбачылі яго сыны прарокаў, якія былі ў Ерыхоне насупраць, і сказалі: «Дух Ільлі супачыў на Элісэю». І прыйшлі на спатканьне яму, і пакланіліся яму, упаўшы тварам на зямлю,</verse>
				<verse number="16">і сказалі яму: «Вось, між слугаў тваіх знаходзіцца пяцьдзясят людзей мужных. Няхай яны пойдуць і пашукаюць гаспадара твайго, ці часам не падняў яго Дух ГОСПАДА і не спусьціў на адной з гор, або ў якой лагчыне». Ён жа сказаў: «Не пасылайце!»</verse>
				<verse number="17">Але яны налягалі на яго і надакучалі так, што Элісэй сказаў: «Пасылайце». І паслалі яны пяцьдзясят чалавек, і яны шукалі Ільлю тры дні, і не знайшлі,</verse>
				<verse number="18">і так вярнуліся да яго, калі ён быў у Ерыхоне, і ён сказаў ім: «Ці ж не казаў я вам: “Не ідзіце!”»</verse>
				<verse number="19">І сказалі жыхары гораду Элісэю: «Вось, разьмяшчэньне гораду гэтага добрае, як ты, гаспадару, бачыш, але вада нездаровая і зямля не дае пладоў».</verse>
				<verse number="20">Ён сказаў: «Прынясіце мне новую місу і укіньце ў яе солі». І яны прынесьлі яму,</verse>
				<verse number="21">і ён пайшоў да крыніцы вады, укінуў у яе соль і сказаў: «Гэта кажа ГОСПАД: “Я аздаравіў воду гэтую, і ня будзе ў ёй больш ані сьмерці, ані бясплоднасьці”».</verse>
				<verse number="22">І аздароўлена была вада па сёньняшні дзень паводле слова Элісэя, якое ён сказаў.</verse>
				<verse number="23">Адтуль пайшоў ён у Бэтэль. Калі ж ішоў ён дарогаю, малыя хлопцы выбеглі з гораду і сьмяяліся з яго пагардліва, кажучы: «Ідзі, лысы! Ідзі, лысы!».</verse>
				<verse number="24">Ён аглянуўся, убачыў іх і пракляў іх у імя ГОСПАДА. І выйшлі дзьве мядзьведзіцы з лесу, і разарвалі сорак двух хлопцаў з іх.</verse>
				<verse number="25">Адтуль пайшоў ён на гару Кармэль, а адтуль вярнуўся ў Самарыю.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">Ярам, сын Ахава, узяў уладу над Ізраілем у Самарыі ў васямнаццатым годзе Язафата, валадара Юды, і валадарыў дванаццать гадоў.</verse>
				<verse number="2">І дапускаўся ён усякага ліха перад ГОСПАДАМ, але ня так, як бацька ягоны і маці. Ён прыняў слуп Баала, які зрабіў бацька ягоны.</verse>
				<verse number="3">Трываў ён, аднак, у грахах Ерабаама, сына Навата, які навучыў грашыць Ізраіля, і не адступіў ад іх.</verse>
				<verse number="4">Мэша, валадар Мааву, гадаваў шмат быдла і даваў валадару Ізраіля сто тысячаў авечак і воўну са ста тысячаў бараноў.</verse>
				<verse number="5">Але пасьля сьмерці Ахава валадар Мааву збунтаваўся супраць валадара Ізраіля.</verse>
				<verse number="6">І валадар Ярам выйшаў з Самарыі і зрабіў агляд усяго Ізраіля.</verse>
				<verse number="7">І ў дарозе ён паслаў Язафату, валадару Юды, пасланцоў, паведамляючы: «Валадар Мааву збунтаваўся супраць мяне. Ці хочаш пайсьці са мной ваяваць супраць Мааву?» Той адказаў: «Пайду. Як ты, так і я, як народ твой, так і народ мой, як коні твае, так і коні мае».</verse>
				<verse number="8">І запытаўся: «Якім шляхам мы пойдзем?» А ён адказаў: «Праз пустыню Эдом».</verse>
				<verse number="9">І вырушылі валадар Ізраіля, валадар Юды і валадар Эдому. І ішлі яны сем дзён, і не было вады для войска і жывёлы, якая ішла з імі.</verse>
				<verse number="10">І сказаў валадар Ізраіля: «Бяда! Сабраў ГОСПАД трох валадароў, каб выдаць іх у рукі Мааву».</verse>
				<verse number="11">І спытаўся Язафат: «Ці няма тут прарока ГОСПАДАВАГА, каб праз яго спытаць ГОСПАДА?» І сказаў адзін са слугаў валадара Ізраіля: «Ёсьць тут Элісэй, сын Шафата, які паліваў вадой рукі Ільлі».</verse>
				<verse number="12">І сказаў Язафат: «Ён мае слова ГОСПАДА». І пайшлі да яго валадар Ізраіля, і Язафат, і валадар Эдому.</verse>
				<verse number="13">І сказаў Элісэй валадару Ізраіля: «Што табе да мяне? Ідзі да прарокаў бацькі твайго і да прарокаў маці тваёй». Але сказаў яму валадар Ізраіля: «Ці не сабраў ГОСПАД трох валадароў гэтых, каб аддаць іх у рукі Мааву?»</verse>
				<verse number="14">І сказаў Элісэй: «На жыцьцё ГОСПАДА Магуцьцяў, перад абліччам Якога я стаю, калі б я не паважаў Язафата, валадара Юды, не зьвярнуў бы ўвагі на цябе і ня глянуў бы.</verse>
				<verse number="15">Цяпер жа прывядзіце да мяне гусьляра». І калі той зайграў, лягла на Элісэя рука ГОСПАДА,</verse>
				<verse number="16">і ён сказаў: «Гэта кажа ГОСПАД: “Выкапайце ў гэтай лагчыне равы побач равоў”.</verse>
				<verse number="17">Гэта вось кажа ГОСПАД: “Ня ўбачыце ветру, ані дажджу, а лагчына гэтая запоўніцца вадою. І будзеце піць вы, і статак ваш, і жывёла вашая”.</verse>
				<verse number="18">І гэтага яшчэ мала ў вачах ГОСПАДА. Ён выдасьць таксама Мааў у рукі вашыя.</verse>
				<verse number="19">Вы зруйнуеце ўсе гарады ўмацаваныя і ўсе гарады багатыя, вы сьсячыцё ўсе дрэвы добрыя, засыпеце ўсе крыніцы водаў, усе палі абрабляныя добрыя зьнішчыце, накідаўшы камянёў».</verse>
				<verse number="20">І сталася раніцаю, калі звычайна складаецца ахвяра, вось, вада пацякла дарогаю Эдомскай і напоўнілася зямля вадою.</verse>
				<verse number="21">А ўсе Мааўляне, даведаўшыся, што надыходзяць валадары, каб ваяваць супраць іх, склікалі ўсіх, здольных насіць зброю, і сталі на мяжы.</verse>
				<verse number="22">Вельмі рана ўстаўшы, на ўзыходзе сонца, убачылі Мааўляне здалёку ваду чырвоную, як кроў.</verse>
				<verse number="23">І закрычалі яны: «Гэта кроў! Напэўна, валадары рэжуцца паміж сабой, і пазабівалі адзін аднаго. Хадзем па здабычу, Мааўляне!»</verse>
				<verse number="24">Калі падыйшлі яны пад табар Ізраіля, падняліся Ізраільцяне і ўдарылі на Мааўлянаў так, што тыя кінуліся перад імі ўцякаць, а яны ішлі наперад і забівалі Мааўлянаў.</verse>
				<verse number="25">І зруйнавалі гарады, і закідалі палі добрыя камянямі, і засыпалі ўсе крыніцы водаў, і зрэзалі ўсе дрэвы добрыя. Урэшце, засталіся толькі муры Кір-Харэшэту, і абкружылі яго каменекіды і закідвалі камянямі.</verse>
				<verse number="26">Калі валадар Мааву ўбачыў, што перамагаюць ворагі ягоныя, ён узяў з сабой сямсот чалавек, якія валодалі мячом, каб прабіцца да валадара Эдому, але ня змог.</verse>
				<verse number="27">І ўзяў ён сына свайго першароднага, які пасьля яго меў валадарыць, і склаў яго ў ахвяру цэласпаленьня на мурах. І паўстала вялікае абурэньне ў Ізраільцянаў, і яны адыйшлі ад яго, і вярнуліся ў зямлю сваю.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">Адна ўдава спасярод жонак сыноў прарокаў клікала Элісэя, кажучы: «Мой муж, слуга твой, памёр. А ты ведаеш, што слуга твой баяўся ГОСПАДА. Але вось, прыйшоў ліхвяр, каб забраць сабе абодвух дзяцей маіх у нявольнікі».</verse>
				<verse number="2">Элісэй сказаў ёй: «Чым мог бы я табе дапамагчы? Скажы мне, што маеш у доме сваім?» Яна адказала: «Служка твая ня мае ў доме анічога, апрача збанка з алеем».</verse>
				<verse number="3">І сказаў ён: «Ідзі, пазыч сабе посуд у-ва ўсіх суседзяў сваіх, посуд пусты, і набяры яго нямала.</verse>
				<verse number="4">І вярніся, і замкні дзьверы за сабою і сынамі сваімі, і налівай у-ва ўсе гэтыя пасудзіны, а напоўненыя адстаўляй».</verse>
				<verse number="5">Яна пайшла ад яго, замкнула дзьверы за сабою і за сынамі сваімі, і яны падносілі ёй посуд, а яна налівала.</verse>
				<verse number="6">Калі ўвесь посуд быў поўны, сказала яна сыну свайму: «Прынясі мне яшчэ посуд». Але ён адказаў: «Ня маю больш посуду». І спыніўся алей.</verse>
				<verse number="7">І пайшла яна, і сказала пра гэта чалавеку Божаму. А ён сказаў ёй: «Ідзі, прадай алей і вярні доўг пазычальніку твайму. А ты і сыны твае жывіце з таго, што засталося».</verse>
				<verse number="8">Аднаго дня Элісэй праходзіў праз Шунам. Была там багатая жанчына, якая затрымала яго, каб паеў хлеба. Колькі разоў ён там праходзіў, заходзіў туды падсілкавацца хлебам.</verse>
				<verse number="9">І сказала яна мужу свайму: «Я перакананая, што чалавек Божы, які часта праходзіць каля нас, — сьвяты.</verse>
				<verse number="10">Дык падрыхтуем малы пакойчык яму, паставім у ім ложак, стол, услончык і сьвечнік, каб, калі зойдзе да нас, застаўся там».</verse>
				<verse number="11">Аднойчы зайшоў ён туды, і падняўся ў верхні пакойчык, і там заначаваў.</verse>
				<verse number="12">І сказаў ён слузе свайму Гехазію: «Пакліч Шунаміцянку гэтую». Ён паклікаў яе, і яна стала перад ім.</verse>
				<verse number="13">І сказаў Элісэй слузе: «Скажы ёй: “Вось, ты так рупліва служыла нам у-ва ўсім. Што хочаш, каб я аднагародзіў табе? Можа, заступіцца за цябе перад валадаром або перад начальнікам войска?”» Яна адказала: «Я жыву паміж народу свайго».</verse>
				<verse number="14">Ён працягваў: «Дык што можна зрабіць для яе?» Гехазі адказаў: «Нажаль, яна ня мае сына, а муж ейны ўжо стары».</verse>
				<verse number="15">Элісэй сказаў: «Пакліч яе!» І ён паклікаў яе, і яна стала каля дзьвярэй.</verse>
				<verse number="16">Ён сказаў: «У гэтую пару праз год будзеш песьціць сына». Яна адказала: «О, гаспадару мой, чалавек Божы, не падманвай служкі тваёй».</verse>
				<verse number="17">Але жанчына зачала і нарадзіла сына праз год у тую самую пару, як сказаў ёй Элісэй.</verse>
				<verse number="18">І рос той хлопец. Аднойчы пайшоў ён да бацькі свайго, да жняцоў,</verse>
				<verse number="19">і сказаў ён бацьку свайму: «Галава мая! Галава мая!» Бацька загадаў слузе: «Забяры яго да маці!»</verse>
				<verse number="20">Забраў яго слуга і завёў да маці ягонай. І ён сядзеў на каленях у яе да паўдня, і памёр.</verse>
				<verse number="21">Яна пайшла і палажыла яго ў ложак чалавека Божага, замкнула за сабой дзьверы і выйшла.</verse>
				<verse number="22">І паклікала яна мужа свайго, і сказала: «Прыйшлі мне, прашу, аднаго са слугаў і асьліцу, каб пайшла я да чалавека Божага, а пасьля вярнуся».</verse>
				<verse number="23">Ён сказаў ёй: «Чаму ідзеш да яго сёньня? Не маладзік [цяпер], ані субота?» Але яна сказала: «Добра».</verse>
				<verse number="24">І, асядлаўшы асьліцу, сказала слузе свайму: «Вядзі і ідзі! Не затрымоўвайся ў дарозе, пакуль не скажу табе».</verse>
				<verse number="25">І паехала, і прыйшла да чалавека Божага на гару Кармэль. Калі чалавек Божы ўгледзеў яе здалёк, сказаў слузе свайму Гехазію: «Гэта тая Шунаміцянка.</verse>
				<verse number="26">Пабяжы на спатканьне ёй і спытай ў яе: “Ці здаровая ты? Ці здаровы муж твой? Ці здаровы сын твой?”» Яна адказала: «Здаровыя».</verse>
				<verse number="27">І прыйшла яна на гару да чалавека Божага, і абняла ногі ягоныя, а Гехазі падыйшоў, каб адпіхнуць яе, але сказаў яму чалавек Божы: «Пакінь яе, бо душа ейная ў горы вялікім, а ГОСПАД схаваў гэта ад мяне і не паведаміў мне».</verse>
				<verse number="28">Яна ж сказала: «Ці я прасіла гаспадара майго пра сына? Ці ж я не казала: “Не падманвай мяне”?»</verse>
				<verse number="29">І Элісэй сказаў Гехазію: «Перапаяшы сьцёгны твае, вазьмі кій мой і ідзі! Калі напаткаеш каго, не вітайся з ім, а калі цябе хто прывітае, не адказвай яму. І пакладзеш кій мой на хлопца».</verse>
				<verse number="30">Але маці хлопца сказала: «На жыцьцё ГОСПАДА і на жыцьцё тваё, не пакіну цябе!» І Элісэй устаў, і пайшоў з ёю.</verse>
				<verse number="31">А Гехазі выперадзіў іх і палажыў кій на хлопца, але не было ані голасу, ані знаку жыцьця. І Гехазі вярнуўся да яго, і паведаміў яму, кажучы: «Хлопец не прачнуўся».</verse>
				<verse number="32">І ўвайшоў Элісэй у дом, а хлопец ляжаў мёртвы на ложку ягоным.</verse>
				<verse number="33">І ўвайшоў ён, і замкнуў дзьверы за сабою, і маліў ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="34">І падыйшоў, і лёг на хлопца, і прытуліў вусны свае да вуснаў хлопца, і вочы свае — да вачэй ягоных, і рукі свае – да рук ягоных, і прытуліўся да яго, і сагрэлася цела хлопца.</verse>
				<verse number="35">І зноў хадзіў ён па доме ўзад і ўперад, і вяртаўся назад, і прытуліўся да яго, і хлопец пазяхнуў сем разоў і расплюшчыў вочы свае.</verse>
				<verse number="36">І паклікаў [Элісэй] Гехазія, і сказаў яму: «Пакліч Шунаміцянку сюды». І той паклікаў яе, і яна ўвайшла да яго, і ён сказаў: «Вазьмі сына твайго».</verse>
				<verse number="37">І яна увайшла, і ўпала да ног ягоных, і пакланілася да зямлі, і ўзяла сына свайго, і выйшла.</verse>
				<verse number="38">А Элісэй вярнуўся ў Гільгал. І быў голад у той зямлі. І калі сыны прарокаў сядзелі пры ім, ён сказаў слузе свайму: «Пастаў вялікі кацёл і звары поліўку для сыноў прарокаў».</verse>
				<verse number="39">І выйшаў адзін з іх у поле назьбіраць зеляніны. І знайшоў ён дзікую расьліну павітуху, і назьбіраў з яе дзікіх пладоў, і напоўніў імі плашч свой. І вярнуўся ён, і накідаў іх у кацёл з поліўкай. А ён ня ведаў, што гэта была за расьліна.</verse>
				<verse number="40">І налілі людзям есьці. І калі яны пакаштавалі стравы, закрычалі ўголас: «Сьмерць у катле, чалавек Божы!» І не маглі есьці.</verse>
				<verse number="41">Ён сказаў: «Прынясіце мукі». І насыпаў ён яе ў кацёл, і сказаў: «Налі людзям, і няхай ядуць». І ўжо ў катле не было нічога атрутнага.</verse>
				<verse number="42">І прыйшоў нейкі чалавек з Баал-Шалішу, і прынёс чалавеку Божаму хлеб з пяршынаў: дваццаць хлябоў ячменных і сьвежае збожжа ў мяху. І загадаў Элісэй: «Дай людзям, і няхай яны ядуць».</verse>
				<verse number="43">Але слуга ягоны адказаў: «Як я пакладу гэта сотні людзей?» А ён сказаў: «Дай людзям, і няхай ядуць, бо так загадаў ГОСПАД: “Ешце і застанецца яшчэ”».</verse>
				<verse number="44">І ён даў ім, і яны наеліся, і яшчэ засталося паводле слова ГОСПАДА.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">Нааман, начальнік войска валадара Сірыі, быў вялікі чалавек у гаспадара свайго і быў вельмі паважаны, бо праз яго ГОСПАД даў перамогу Сірыі. І быў ён ваяр мужны, але быў ён пракажоны.</verse>
				<verse number="2">Аднойчы ў час нападу войска Сірыйцаў узялі ў палон з зямлі Ізраіля малую дзяўчынку, і яна паслугавала жонцы Наамана.</verse>
				<verse number="3">І сказала яна гаспадыні сваёй: «О, каб гаспадар мой пайшоў да прарока, які ёсьць у Самарыі! Ён вылечыў бы яго ад праказы, якою хварэе!»</verse>
				<verse number="4">І Нааман пайшоў да гаспадара свайго і расказаў яму, кажучы: «Вось так і так сказала дзяўчынка з зямлі Ізраіля».</verse>
				<verse number="5">І валадар Сірыі сказаў яму: «Ідзі, а я пашлю ліст да валадара Ізраіля». І ён пайшоў, і ўзяў з сабой дзесяць талентаў срэбра, і шэсьць тысячаў сыкляў золата, і дзесяць зьменаў адзеньня.</verse>
				<verse number="6">І прынёс ён валадару Ізраіля ліст такога зьместу: «Калі атрымаеш ліст гэты, ведай, што я пасылаю да цябе слугу майго, Наамана, каб ты вылечыў яго ад праказы ягонай».</verse>
				<verse number="7">Калі валадар Ізраіля прачытаў гэты ліст, ён разьдзёр шаты свае і сказаў: «Ці ж я — Бог, каб мог забіваць ці вяртаць жыцьцё, што ён прысылае да мяне, каб я вылячыў чалавека ад праказы ягонай? Падумайце і паглядзіце, ці ён не зачэпкі шукае супраць мяне?»</verse>
				<verse number="8">І даведаўся Элісэй, чалавек Божы, што валадар Ізраіля разьдзёр шаты свае, і паслаў яму паведаміць: «Навошта разьдзёр ты шаты свае? Няхай прыходзіць ён да мяне, і няхай даведаецца, што ёсьць прарок у Ізраілі».</verse>
				<verse number="9">І прыйшоў Нааман з коньмі і калясьніцаю, і затрымаўся каля дзьвярэй дому Элісэя.</verse>
				<verse number="10">А Элісэй паслаў да яго пасланца сказаць: «Ідзі і памыйся сем разоў у Ярдане, і цела тваё станецца здаровым, і будзеш ты ачышчаны ад праказы».</verse>
				<verse number="11">І ўзлаваўся Нааман, і адыйшоў, кажучы: «Я думаў, што ён выйдзе да мяне, і стане, і будзе клікаць імя ГОСПАДА, Бога свайго, і што дакранецца рукой сваёй месца праказы, і аздаровіць мяне.</verse>
				<verse number="12">Ці ня лепшыя Абана і Фарпар, рэкі Дамаску, за ўсе рэкі Ізраіля? Ці ж ня мог я памыцца ў іх і быць аздароўленым?» І, узлаваны, павярнуўся і пайшоў.</verse>
				<verse number="13">І прыступіліся да яго слугі ягоныя, і казалі яму: «Бацька мой, калі б незвычайныя рэчы сказаў табе прарок, ты, напэўна, зрабіў бы; тым больш, калі ён сказаў табе: “Памыйся і будзеш ачышчаны”».</verse>
				<verse number="14">І адыйшоў Нааман, і сем разоў занурыўся ў Ярдане паводле слова чалавека Божага. І аднавілася цела ягонае, як цела малога дзіцяці, і быў ён ачышчаны.</verse>
				<verse number="15">І вярнуўся ён да чалавека Божага з усёй дружынай сваёй, і стаў перад ім, і сказаў: «Вось, пераканаўся я, што на ўсёй зямлі няма Бога, толькі ў Ізраілі! І цяпер, прашу, прымі дар удзячнасьці ад слугі твайго».</verse>
				<verse number="16">І адказаў Элісэй: «На жыцьцё ГОСПАДА, перад Якім стаю, не вазьму». А той моцна прасіў яго ўзяць, але ён не згадзіўся.</verse>
				<verse number="17">І сказаў Нааман: «Калі не, то няхай слузе твайму дадуць зямлі, колькі пара мулаў зьнесьці зможа, бо слуга твой ўжо ня будзе складаць ахвяры цэласпаленьня, і ахвяры крывавыя іншым багам, але толькі ГОСПАДУ!</verse>
				<verse number="18">Адно толькі няхай прабачыць ГОСПАД слузе твайму: калі гаспадар мой уваходзіць у сьвятыню Рымона, каб пакланіцца там, абапіраецца ён на плячо маё, і тады я мушу пакланіцца ў сьвятыні Рымона. Калі я буду пакланяцца ў тым мейсцы, няхай даруе ГОСПАД слузе твайму гэта».</verse>
				<verse number="19">Элісэй сказаў яму: «Ідзі ў супакоі». І ён ад’ехаў ад яго кавалак дарогі.</verse>
				<verse number="20">А Гехазі, слуга чалавека Божага, сказаў сабе: «Гаспадар мой пашкадаваў Наамана Сірыйца, бо не прыняў ад яго таго, што ён прынёс. На жыцьцё ГОСПАДА, пабягу за ім і нешта атрымаю ад яго».</verse>
				<verse number="21">І пабег Гехазі за Нааманам. І ўбачыў Нааман, што нехта бяжыць за ім, і зыйшоў з воза на спатканьне яго, і сказаў: «Ці ўсё добра?»</verse>
				<verse number="22">Ён адказаў: «Добра. Гаспадар мой паслаў мяне сказаць: “Толькі што прыйшлі да мяне два юнакі з гары Эфраіма з сыноў прарокаў. Дай ім талент срэбра і два адзеньні на замену”».</verse>
				<verse number="23">І сказаў яму Нааман: «Лепш вазьмі два таленты». І ўпрошваў яго, і завязаў два таленты срэбра, і два адзеньні на замену, і даў слугам сваім, і яны панесьлі іх перад ім.</verse>
				<verse number="24">І прыйшоў ён на ўзгорак, і забраў рэчы гэтыя з рук іхніх, і палажыў у доме, а людзей тых адпусьціў, і яны пайшлі.</verse>
				<verse number="25">І ён пайшоў, і зьявіўся перад гаспадаром сваім. І спытаўся яго Элісэй: «Адкуль ты прыйшоў, Гехазі?» Ён адказаў: «Слуга твой не хадзіў нікуды».</verse>
				<verse number="26">А ён сказаў яму: «Ці ж сэрца маё не хадзіла з табою, калі на спатканьне табе зыйшоў чалавек той з калясьніцы сваёй? Ці цяпер час браць срэбра і адзеньне, або аліўкавыя дрэвы, вінаграднікі, статак і жывёлу, нявольнікаў і нявольніцаў?</verse>
				<verse number="27">Няхай праказа Наамана прыстане да цябе і да насеньня твайго назаўсёды». І выйшаў Гехазі ад яго белы, як сьнег, ад праказы.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="6">
				<verse number="1">І сказалі сыны прарокаў Элісэю: «Вось, месца, у якім мы з табою жывем, цеснае для нас.</verse>
				<verse number="2">Дык мы пойдзем да Ярдану і возьмем адтуль кожны па адным бервяне, і зробім сабе месца на пражываньне». Ён сказаў: «Ідзіце!»</verse>
				<verse number="3">І сказаў нехта: «Ідзі таксама і ты са слугамі тваімі». І ён адказаў: «Пайду».</verse>
				<verse number="4">І пайшоў ён з імі. І прыйшлі яны да Ярдану, і пачалі секчы дрэвы.</verse>
				<verse number="5">І сталася, калі адзін сек дрэва, сякера ўпала ў ваду. І закрычаў ён: «О, гаспадару мой! Яна ж пазычаная!»</verse>
				<verse number="6">І сказаў чалавек Божы: «Дзе яна ўвалілася?» І той паказаў яму месца. І адсек ён кавалак дрэва, і ўкінуў туды, і выплыла сякера.</verse>
				<verse number="7">І сказаў ён: «Вазьмі яе!» І той выцягнуў руку сваю, і ўзяў яе.</verse>
				<verse number="8">Валадар Сірыі ваяваў з Ізраілем. І радзіўся ён са слугамі сваімі, кажучы: «У такім і такім месцы зробім засаду».</verse>
				<verse number="9">А чалавек Божы паслаў перасьцерагчы валадара Ізраіля і сказаць яму: «Сьцеражыцеся пераходзіць у тым месцы, бо там заляглі Сірыйцы».</verse>
				<verse number="10">І валадар Ізраіля паслаў людзей у тое месца, пра якое гаварыў чалавек Божы і перасьцерагаў яго, і ўсьцярог сябе так ня раз і ня два.</verse>
				<verse number="11">І ўстрывожылася сэрца валадара Сірыі дзеля гэтай справы. І склікаў ён слугаў сваіх, і спытаўся ў іх: «Чаму вы не паказваеце мне, хто здраджвае мяне перад валадаром Ізраіля?»</verse>
				<verse number="12">І сказаў адзін са слугаў ягоных: «Ніхто, гаспадару мой, валадар. Вось, у Ізраілі ёсьць прарок Элісэй, ён паведамляе валадару Ізраіля словы, якія ты гаворыш у спальні сваёй».</verse>
				<verse number="13">І ён сказаў: «Ідзіце і даведайцеся, дзе ён, а я пашлю і вазьму яго». І паведамілі яму: «Ён у Датане».</verse>
				<verse number="14">І паслаў ён туды коней, калясьніцы і моцную дружыну ваяроў. І прыйшлі яны ноччу, і акружылі горад.</verse>
				<verse number="15">Раніцаю слуга чалавека Божага ўстаў і выйшаў, і ўбачыў войска вакол гораду, коней і калясьніцы, і паведаміў яму: «О, гаспадару мой, што будзем рабіць?»</verse>
				<verse number="16">А ён адказаў: «Ня бойся. Болей тых, хто з намі, чым тых, хто з імі».</verse>
				<verse number="17">І маліўся Элісэй, кажучы: «ГОСПАДЗЕ, адкрый вочы яму, каб ён убачыў». І адкрыў ГОСПАД вочы слузе, і ён убачыў, і вось, гара поўная коней і калясьніцаў агністых вакол Элісэя.</verse>
				<verse number="18">І калі Сірыйцы зыходзілі да яго, Элісэй маліўся да ГОСПАДА і сказаў: «Дакрані народ гэты сьлепатою!» І ўдарыў іх ГОСПАД сьлепатою, паводле слова Элісэя.</verse>
				<verse number="19">І сказаў ім Элісэй: «Гэта ня тая дарога і ня той горад. Хадзіце за мною, і я пакажу вам чалавека, якога вы шукаеце». І завёў ён іх у Самарыю.</verse>
				<verse number="20">Калі прыйшлі яны ў Самарыю, маліўся Элісэй: «ГОСПАДЗЕ, адкрый вочы іхнія, каб бачылі». І адкрыў ГОСПАД вочы іхнія, і ўбачылі яны, што знаходзяцца пасярод Самарыі.</verse>
				<verse number="21">Калі ўбачыў іх валадар Ізраіля, спытаўся ў Элісэя: «Ці не пазабіваць іх, айцец мой?»</verse>
				<verse number="22">Але Элісэй сказаў: «Не забівай. Ці ж мячом сваім і лукам узяў ты іх у палон, каб іх забіваць? Дай ім хлеба і вады, каб паелі і напіліся, і няхай вяртаюцца да гаспадара свайго».</verse>
				<verse number="23">І справіў ім валадар вялікае частаваньне, і калі яны наеліся і напіліся, адпусьціў іх. І пайшлі яны да гаспадара свайго. З таго часу дружыны Сірыйцаў не нападалі больш на зямлю Ізраіля.</verse>
				<verse number="24">Пасьля таго Бэн-Гадад, валадар Сірыі, сабраў усё войска сваё і пайшоў, і аблажыў Самарыю.</verse>
				<verse number="25">І запанаваў вялікі голад у Самарыі, бо доўга трывала аблога. І галава асла каштавала восемдзесят сыкляў срэбра, а чвэрць каба галубячага гною — пяць сыкляў срэбра.</verse>
				<verse number="26">Калі валадар Ізраіля праходзіў па муры, адна жанчына закрычала да яго: «Ратуй мяне, гаспадару мой, валадар!»</verse>
				<verse number="27">І сказаў ён: «Калі не дапаможа табе ГОСПАД, як я дапамагу табе? З гумна або з тоўчні?»</verse>
				<verse number="28">І спытаў у яе валадар: «Што табе?» Яна адказала: «Гэтая жанчына сказала мне: “Дай сына твайго, і мы зьямо яго сёньня, а сына майго зьямо заўтра”.</verse>
				<verse number="29">І зварылі мы сына майго, і зьелі яго, і на другі дзень я сказала ёй: “Дай сына твайго, каб мы зьелі яго”, але яна схавала сына свайго».</verse>
				<verse number="30">Калі пачуў гэта валадар, разьдзёр шаты свае. Калі ж праходзіў ён па муры, увесь народ бачыў зрэбніцу, якую насіў ён пад сподам на целе сваім.</verse>
				<verse number="31">І сказаў ён: «Няхай зробіць мне Бог тое і тое, і яшчэ болей зробіць, калі галава Элісэя, сына Шафата, застанецца на ім яшчэ сёньня!»</verse>
				<verse number="32">А Элісэй сядзеў у доме сваім, і старшыні сядзелі разам з ім. І валадар паслаў перад сабою чалавека, але перш, чым пасланец увайшоў да Элісэя, ён сказаў старшыням: «Ці вы бачыце, што гэты сын забойцы паслаў чалавека па галаву маю? Глядзіце, калі прыйдзе пасланец, замкніце дзьверы і не дазвольце яму ўвайсьці. Вось, ужо чуваць тупат ног гаспадара ягонага, які ідзе за ім».</verse>
				<verse number="33">І калі ён яшчэ гаварыў з імі, вось, валадар падыйшоў да яго і сказаў: «Глядзі, колькі няшчасьця ад ГОСПАДА! Чаго яшчэ маю чакаць ад ГОСПАДА?»</verse>
			</chapter>
			<chapter number="7">
				<verse number="1">І сказаў Элісэй: «Слухайце слова ГОСПАДА. Вось, што кажа ГОСПАД: “Заўтра, у гэтую самую гадзіну, адна сэя найчысьцейшае мукі будзе за адзін сыкль, дзьве сэі ячменю таксама за адзін сыкль у браме Самарыі”».</verse>
				<verse number="2">У адказ на гэта зброяносец, на плячо якога абапіраўся валадар, сказаў чалавеку Божаму: «Хоць бы нават ГОСПАД зрабіў вокны ў нябёсах, ніколі ня можа стацца тое, што ты гаворыш». Элісэй адказаў: «Ты ўбачыш вачыма сваімі, але есьці гэтага ня будзеш!»</verse>
				<verse number="3">І былі чацьвёра пракажоных каля ўваходу ў браму. І сказалі яны адзін аднаму: «Што мы тут сядзім, чакаючы сьмерці?</verse>
				<verse number="4">Калі захочам пайсьці ў горад, з голаду памром; калі застанемся тут, таксама трэба будзе памерці. Дык хадземце, пойдзем у табар Сірыйцаў. Калі пашкадуюць нас, будзем жыць, а калі захочуць забіць, то памром».</verse>
				<verse number="5">І падняліся яны ўвечары, і пайшлі да табару Сірыйцаў. А калі дайшлі да табару Сірыйскага, нікога там не знайшлі.</verse>
				<verse number="6">Бо ў табары Сірыйскім даў Госпад чуць грукат калясьніцаў, коней і вялікага войска, так што казалі яны адзін другому: «Вось, валадар Ізраіля наняў супраць нас валадароў Хэтытаў і валадароў Эгіпецкіх, каб ішлі на нас».</verse>
				<verse number="7">І ўскочылі яны, і ўцяклі ў поцемках, і пакінулі намёты свае, коней, аслоў, увесь табар, як быў, і ўцяклі, ратуючы жыцьцё сваё.</verse>
				<verse number="8">І прыйшлі тыя пракажоныя да краю табару, і ўвайшлі ў адзін намёт, і наеліся, і напіліся, і набралі там срэбра і золата, і адзеньня, і пайшлі, і схавалі. І зноў вярнуліся ў другі намёт, і адтуль усё павыносілі, і схавалі.</verse>
				<verse number="9">І сказалі яны адзін аднаму: «Дрэнна мы робім. Дзень гэты — дзень радаснай весткі, а мы маўчым. Калі будзем адкладаць аж да раніцы, спаткае нас кара. Хадземце, пойдзем у палац валадара».</verse>
				<verse number="10">І прыйшлі яны, і паклікалі вартаўнікоў гораду, і расказалі ім: «Пайшлі мы ў табар Сірыйцаў і не знайшлі там ніводнага чалавека, а толькі коней і асьліцаў прывязаных, і намёты, як былі».</verse>
				<verse number="11">І вартаўнікі, пераклікаючыся, перадалі гэтую вестку ў палац валадарскі.</verse>
				<verse number="12">І устаў валадар ноччу, і сказаў слугам сваім: «Скажу вам, што зрабілі Сірыйцы. Яны ведаюць, што мы галодныя, дык выйшлі з табару, каб схавацца ў полі, думаючы так: “Калі выйдуць яны з гораду, мы захопім іх жывымі і ўвойдзем у горад”».</verse>
				<verse number="13">І адзін са слугаў ягоных сказаў: «Возьмем пяць коней, якія засталіся ў горадзе, бо толькі яны засталіся з усяго мноства Ізраіля, якое гіне з голаду, і пойдзем, і пабачым».</verse>
				<verse number="14">І прывялі дзьве калясьніцы з коньмі, і валадар паслаў іх за войскам Сірыйскім, загадваючы: «Ідзіце і паглядзіце!»</verse>
				<verse number="15">І пайшлі яны за імі аж да Ярдану, і вось, уся дарога закідана адзеньнем і рэчамі, якія кідалі Сірыйцы, уцякаючы. І вярнуліся пасланцы, і расказалі гэта валадару.</verse>
				<verse number="16">І выйшаў народ, і рабаваў табар Сірыйцаў. І адна сэя найчысьцейшай мукі каштавала адзін сыкль, а дзьве сэі ячменю — таксама адзін сыкль, паводле слова ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="17">І валадар загадаў таму зброяносцу, на плячо якога абапіраўся, вартаваць каля брамы. Але натоўп затаптаў яго ў браме, як сказаў чалавек Божы, які гаварыў, калі прыходзіў валадар да яго.</verse>
				<verse number="18">Бо калі чалавек Божы сказаў валадару: «Заўтра ў гэтую пару дзьве сэі ячменю будуць каштаваць адзін сыкль, і адна сэя найчысьцейшай мукі — адзін сыкль, у браме Самарыі»,</verse>
				<verse number="19">зброяносец адказаў чалавеку Божаму: «Хоць бы нават ГОСПАД зрабіў вокны ў нябёсах, ці магло б споўніцца гэтае слова?», а той сказаў: «Ты ўбачыш гэта вачыма сваімі, але есьці гэтага ня будзеш».</verse>
				<verse number="20">І затаптаў яго натоўп у браме на сьмерць.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="8">
				<verse number="1">І сказаў Элісэй той жанчыне, сына якой уваскрасіў: «Устань і ідзі разам з сям’ёй сваёй, і абжывіся на чужыне, там, дзе будзеш магчы, бо ГОСПАД спаслаў вялікі голад, які прыходзіць на гэтую зямлю на сем гадоў».</verse>
				<verse number="2">І сабралася жанчына, і зрабіла тое, што чалавек Божы сказаў ёй. І пайшла яна разам з сям’ёй сваёй, і абжылася у зямлі Філістынцаў на сем гадоў.</verse>
				<verse number="3">Праз сем гадоў жанчына вярнулася з зямлі Філістынцаў і пайшла да валадара прасіць пра вяртаньне дому ейнага і поля.</verse>
				<verse number="4">А валадар размаўляў з Гехазіем, слугою чалавека Божага, кажучы: «Раскажы мне пра ўсе вялікія справы, якія ўчыніў Элісэй».</verse>
				<verse number="5">І калі ён расказаў пра тое, як Элісэй уваскрасіў мёртвага, зьявілася жанчына, сына якой ён уваскрасіў, і маліла валадара пра вяртаньне дому свайго і поля свайго. І сказаў Гехазі: «Гаспадару мой, валадар, гэта тая жанчына і гэта той сын, якога ўваскрасіў Элісэй».</verse>
				<verse number="6">І спытаўся валадар жанчыну пра гэта, і яна расказала яму. І валадар даў ёй аднаго ўрадоўца і сказаў яму: «Вярні ёй усё, што яе, і ўсе прыбыткі з поля ад дня, у які пакінула яна зямлю, і аж да сёньняшняга дня».</verse>
				<verse number="7">І прыйшоў Элісэй у Дамаск, а ў той час хварэў Бэн-Гадад, валадар Сірыі. І паведамілі яму: «Прыйшоў сюды чалавек Божы».</verse>
				<verse number="8">І сказаў валадар Хазаэлю: «Вазьмі дары з сабою і ідзі насустрач чалавеку Божаму, і спытайся праз яго ГОСПАДА, ці паднімуся я з гэтае хваробы сваёй?»</verse>
				<verse number="9">І пайшоў Хазаэль на спатканьне Элісэя, маючы з сабой дары, і ўсе багацьці Дамаску, цяжарам на сорак вярблюдаў. І прыйшоў ён, і стаў перад ім, і сказаў: «Сын твой Бэн-Гадад, валадар Сірыі, паслаў мяне да цябе спытаць: “Ці я паднімуся з гэтае хваробы сваёй?”»</verse>
				<verse number="10">Элісэй сказаў: «Ідзі і скажы яму: “Паздаравееш”. Але ГОСПАД аб’явіў мне, што ён памрэ».</verse>
				<verse number="11">І наставіў Элісэй вочы свае на яго, і доўга ўглядаўся, аж той засмуціўся. І пачаў плакаць чалавек Божы.</verse>
				<verse number="12">І Хазаэль спытаўся ў яго: «Чаго плача гаспадар мой?» А ён адказаў яму: «Бо я ведаю, якое няшчасьце ты зробіш сынам Ізраіля: мураваныя гарады іхнія спаліш агнём, ваяроў іхніх выб’еш мячом, дзяцей пазабіваеш і цяжарных жанчынаў пасячэш».</verse>
				<verse number="13">А Хазаель сказаў: «Хто такі слуга твой, гэты сабака, каб рабіў такія вялікія рэчы?» І сказаў Элісэй: «ГОСПАД аб’явіў мне, што ты будзеш валадаром Сірыі».</verse>
				<verse number="14">І пайшоў ён ад Элісэя, і прыйшоў да гаспадара свайго. А той спытаўся ў яго: «Што сказаў табе Элісэй?» І ён адказаў: «Ён сказаў мне, што ачуняеш».</verse>
				<verse number="15">І прыйшоў Хазаэль на другі дзень, і ўзяў посьцілку, намачыў у вадзе і палажыў на твар ягоны, і той памёр. І Хазаель стаў валадаром замест яго.</verse>
				<verse number="16">У пяты год Ярама, сына Ахава, валадара Ізраіля, Егарам, сын Язафата, стаў валадаром Юды.</verse>
				<verse number="17">Меў ён трыццаць два гады, калі пачаў валадарыць, і восем гадоў валадарыў у Ерусаліме.</verse>
				<verse number="18">І хадзіў ён шляхам валадароў Ізраіля, як рабіў дом Ахава, бо дачка Ахава была жонкай ягонай, і рабіў ён тое, што ліхім было ў вачах ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="19">Але ГОСПАД не хацеў зьнішчыць Юды дзеля слугі Свайго, Давіда, бо Ён абяцаў яму даць сьветач яму і сынам ягоным на ўсе часы.</verse>
				<verse number="20">За яго часам Эдом паўстаў, каб ня быць пад Юдай, і паставіў сабе валадара.</verse>
				<verse number="21">І пайшоў Егарам у Цаір, і ўсе калясьніцы ягоныя з ім. І ўстаў ён ноччу, і ўдарыў на Эдомцаў, якія акружылі яго і начальнікаў калясьніцаў, і ўцёк народ у намёты свае.</verse>
				<verse number="22">І Эдом узбунтаваўся, каб ня быць пад Юдай, па сёньняшні дзень. У той час адыйшла таксама Лібна.</verse>
				<verse number="23">А астатнія дзеяньні Егарама, і ўсё, што ён зрабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды,</verse>
				<verse number="24">І заснуў Егарам з бацькамі сваімі, і быў пахаваны з імі ў горадзе Давіда. Пасьля яго валадарыў Ахазія, сын ягоны.</verse>
				<verse number="25">У дванаццатым годзе Ярама, сына Ахава, валадара Ізраіля, пачаў валадарыць Ахазія, сын Егарама.</verse>
				<verse number="26">Ахазія меў дваццаць два гады, калі стаў валадаром, і адзін год валадарыў у Ерусаліме. Маці ягоная называлася Аталія, дачка Омры, валадара Ізраіля.</verse>
				<verse number="27">І ён хадзіў шляхамі дому Ахава, і рабіў тое, што ліхім было у вачах ГОСПАДА, як дом Ахава, бо быў ён сваяком роду Ахава.</verse>
				<verse number="28">І пайшоў ён разам з Ярамам, сынам Ахава, ваяваць супраць Хазаэля, валадара Сірыі, у Рамот у Гілеадзе, і Сірыйцы паранілі Ярама.</verse>
				<verse number="29">І ён вярнуўся ў Ізраіль, каб лячыцца ад ранаў, якімі паранілі яго Сірыйцы ў Рамоце, калі ён ваяваў супраць Хазаэля, валадара Сірыі. А Ахазія, сын Егарама, валадар Юды, пайшоў адведаць Ярама, сына Ахава, у Езрээль, бо той хварэў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="9">
				<verse number="1">І прарок Элісэй паклікаў аднаго з сыноў прарокаў, і сказаў яму: «Перапаяшы сьцёгны твае і вазьмі пасудзіну з алеем, і ідзі ў Рамот у Гілеадзе.</verse>
				<verse number="2">Калі прыйдзеш туды і ўбачыш Егу, сына Язафата, сына Німшы, увайшоўшы, возьмеш яго спасярод братоў ягоных і ўвядзеш ва ўнутранны пакой.</verse>
				<verse number="3">І возьмеш пасудзіну з алеем, і выльеш на галаву яму, і скажаш: “Гэта кажа ГОСПАД: "Я памазваю цябе на валадара Ізраіля"”. А пасьля адчыніш дзьверы і ўцячэш адтуль без затрымкі».</verse>
				<verse number="4">І пайшоў у Рамот у Гілеадзе той юнак, слуга прарока.</verse>
				<verse number="5">І калі ён прыйшоў, акурат сядзелі разам начальнікі войска. І ён сказаў: «Маю табе, князь, сказаць слова». Егу сказаў: «Катораму з усіх нас?» А ён сказаў: «Табе, князь».</verse>
				<verse number="6">І ён устаў, і ўвайшоў у пакой, а юнак выліў алей яму на галаву і сказаў: «Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Я памазваю цябе на валадара для народу ГОСПАДАВАГА, для Ізраіля.</verse>
				<verse number="7">І ты зьнішчыш дом Ахава, гаспадара твайго, і адпомсьціш за кроў слугаў Маіх, прарокаў, і за кроў усіх слугаў ГОСПАДА, якія загінулі ад рукі Езабэлі.</verse>
				<verse number="8">І загіне ўвесь дом Ахава, і Я вынішчу ў Ахава ўсіх мужчынскага роду, і нявольніка, і вольнага ў Ізраілі.</verse>
				<verse number="9">І зраблю Я з домам Ахава як з домам Ерабаама, сына Навата, і як з домам Баашы, сына Ахіі.</verse>
				<verse number="10">А Езабэль зьядуць сабакі на полі Езрээль, і ня будзе каму пахаваць яе”». І адчыніў ён дзьверы, і ўцёк.</verse>
				<verse number="11">А Егу выйшаў да слугаў гаспадара свайго, і яны запыталіся ў яго: «Ці добра ўсё? Чаго прыходзіў да цябе гэты шаленец?» І ён сказаў ім: «Вы ведаеце гэтага чалавека і што ён гаварыў».</verse>
				<verse number="12">Але яны адказалі: «Няпраўда! Раскажы нам!» І ён сказаў ім: «Так і так сказаў ён мне, кажучы: “Гэта кажа ГОСПАД: "Я памазваю цябе на валадара для Ізраіля"”».</verse>
				<verse number="13">І яны зьнялі пасьпешна плашчы свае, і разаслалі каля ног ягоных на прыступках, і затрубілі ў трубу, і закрычалі: «Егу валадарыць!»</verse>
				<verse number="14">І Егу, сын Язафата, сына Німшы, паўстаў супраць Ярама. А Ярам і ўвесь Ізраіль у той час баранілі Рамот у Гілеадзе супраць Хазаэля, валадара Сірыі.</verse>
				<verse number="15">І вярнуўся Ярам, каб вылячыць у Езрээлі раны, якія прычынілі яму Сірыйцы ў баі супраць Хазаэля, валадара Сірыі. І сказаў Егу: «Калі вы згодныя са мною, няхай ніводзін не выходзіць з гораду, каб занесьці вестку ў Езрээль».</verse>
				<verse number="16">І ён сеў на калясьніцу і прыехаў ў Езрээль, бо Ярам ляжаў там, а Ахазія, валадар Юды, прыйшоў адведаць Ярама.</verse>
				<verse number="17">Калі вартаўнік, які стаяў на вежы ў Езрээлі, убачыў дружыну Егу, як ён ішоў, закрычаў: «Бачу людзей». Ярам сказаў: «Вазьмі коньніка і пашлі насустрач ім, і няхай ён спытае: “Ці з мірам [едуць]?”»</verse>
				<verse number="18">І паехаў коньнік на спатканьне яму, і сказаў: «Гэта кажа валадар: “Ці з мірам [едзеш]?”» Сказаў яму Егу: «Што табе да гэтага? Едзь за мною». І вартаўнік паведаміў: «Прыйшоў да іх пасланец, але не вяртаецца».</verse>
				<verse number="19">І Ярам паслаў другога коньніка. І той пад’ехаў да іх, і сказаў: «Гэта кажа валадар: “Ці з мірам?”» А Егу сказаў яму: «Што табе да гэтага? Едзь за мною».</verse>
				<verse number="20">І зноў вартаўнік паведаміў: «Прыйшоў ён да іх, але не вяртаецца. А едуць яны, быццам едзе Егу, сына Німшы, бо ён шалёна езьдзіць»</verse>
				<verse number="21">І Ярам сказаў: «Запрагай калясьніцу!» І запрэглі калясьніцу ягоную, і Ярам, валадар Ізраіля, і Ахазія, валадар Юды, кожны ў калясьніцы сваёй, выехалі на сустрэчу Егу, і спаткалі яго на полі Набота з Езрээлю.</verse>
				<verse number="22">Калі Ярам убачыў Егу, сказаў: «Ці з мірам ты, Егу?» Той адказаў: “Што значыць “з мірам”, калі яшчэ працягваецца распуста Езабэлі, маці тваёй, і чараўніцтва ейнае».</verse>
				<verse number="23">І павярнуўся Ярам, і кінуўся ўцякаць, і сказаў Ахазіі: «Здрада, Ахазія!»</verse>
				<verse number="24">А Егу нацягнуў лук і прабіў Ярама паміж плячыма ягонымі, і страла прайшла праз сэрца ягонае, і ён схіліўся на калясьніцу сваю.</verse>
				<verse number="25">І сказаў Егу Бідкару, возьніку свайму: «Вазьмі і кінь яго на поле Набота з Езрээлю! Бо ўзгадай, я і ты ехалі конна ўдвух за бацькам ягоным, Ахавам, калі ГОСПАД выказаў на іх прысуд:</verse>
				<verse number="26">“Учора бачыў Я кроў, кроў Нобота і кроў сыноў ягоных, кажа ГОСПАД. І Я адпомшчу табе на гэтым полі, кажа ГОСПАД”. Дык вазьмі цяпер і кінь яго на гэтае поле паводле слова ГОСПАДА».</verse>
				<verse number="27">А Ахазія, валадар Юды, бачачы гэта, уцякаў дарогай на Бет-Гаган. І дагнаў яго Егу, і сказаў: «І гэтага таксама забіце!» І паранілі яго ў калясьніцы ягонай на ўзгорку Гур, які пры Іблеаме, але ён уцёк у Мэгіддо і там памёр.</verse>
				<verse number="28">І слугі ягоныя ўсклалі яго на калясьніцу ягоную і прывезлі ў Ерусалім, і пахавалі яго ў магіле разам з бацькамі ягонымі ў горадзе Давіда.</verse>
				<verse number="29">У адзінаццатым годзе Ярама, сына Ахава, Ахазія стаў валадаром Юды.</verse>
				<verse number="30">І ўвайшоў Егу у Езрээль, а Езабель пачула пра гэта, і падмалявала сабе вейкі, і аздобіла галаву, і выглядала праз акно.</verse>
				<verse number="31">І калі Егу ўваходзіў праз браму, крыкнула: «Ці з мірам ты, Зімры, які забіў гаспадара свайго?»</verse>
				<verse number="32">Егу узьняў твар свой у бок акна і сказаў: «Хто са мною, хто?» І нахіліліся да яго два ці тры эўнухі.</verse>
				<verse number="33">І ён сказаў ім: «Скіньце яе!» І выкінулі яе, і крывёй ейнаю залілася сьцяна і коні, якія яе тапталі.</verse>
				<verse number="34">І ўвайшоў Егу, і еў, і піў, і сказаў: «Ідзіце, знайдзіце тую праклятую, і пахавайце яе, бо яна —дачка валадарская».</verse>
				<verse number="35">І калі выйшлі, каб пахаваць яе, не знайшлі нічога, толькі чэрап, ногі і далоні.</verse>
				<verse number="36">І, вярнуўшыся, расказалі яму пра гэта. І сказаў Егу: «Такое было слова ГОСПАДА, якое Ён сказаў праз слугу Свайго Ільлю з Тэшбы: “На полі Езрээль сабакі будуць есьці цела Езабэлі.</verse>
				<verse number="37">І труп Езабэлі будзе, як гной, на абліччы поля ў Езрээлі, так што ня можна будзе сказаць: "Гэта Езабэль"”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="10">
				<verse number="1">А ў Самарыі было семдзясят сыноў Ахава. І Егу напісаў ліст, і выслаў яго ў Самарыю да магнатаў гораду, і да старшыняў, і да апекуноў дзяцей Ахава, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Адразу, як атрымаеце ліст гэты, як вы маеце дзяцей гаспадара вашага, калясьніцы, коней, горад умацаваны і зброю,</verse>
				<verse number="3">дык выбярыце найлепшага і найсправядлівейшага з сыноў гаспадара вашага і пасадзіце яго на пасад бацькі ягонага, і ваюйце за дом гаспадара вашага».</verse>
				<verse number="4">Але яны спалохаліся вельмі і сказалі: «Нават два валадары не змаглі ўстаяць перад ім, а як жа мы зможам супрацівіцца яму?»</verse>
				<verse number="5">І загадчык дому, і начальнікі гораду, і старшыні, і апекуны сказалі Егу: «Мы — слугі твае, і ўсё, што ты загадаеш, зробім, і ня будзем выбіраць валадара. Дык што табе падабаецца, рабі».</verse>
				<verse number="6">І Егу напісаў ім другі ліст, кажучы: «Калі вы са мною і слухаеце мяне, то вазьміце галовы сыноў гаспадара вашага і прыйдзіце да мяне заўтра ў той самы час у Езрээль». А сыны валадара, семдзясят чалавек, былі на выхаваньні ў магнатаў гораду.</verse>
				<verse number="7">І калі ліст гэты прыйшоў да іх, яны ўзялі сыноў валадара, семдзясят чалавек, і забілі. І галовы іхнія склалі ў кошыкі, і паслалі ў Езрээль.</verse>
				<verse number="8">І прыйшоў весьнік, і паведаміў яму, кажучы: «Прынесьлі галовы сыноў валадарскіх». Ён адказаў: «Укладзіце іх у дзьве купы каля ўваходу ў браму аж да раніцы».</verse>
				<verse number="9">І калі разьвіднела, выйшаў ён і, стоячы, прамовіў да ўсяго народу: «Вы не вінаватыя. Вось, я паўстаў супраць гаспадара майго і забіў яго. Але хто забіў усіх гэтых?</verse>
				<verse number="10">Ведайце цяпер, што нішто не прапала са словаў ГОСПАДА, якія сказаў Ён супраць дому Ахава. ГОСПАД зьдзейсьніў тое, што сказаў праз слугу Свайго Ільлю».</verse>
				<verse number="11">І пазабіваў Егу ўсіх, хто застаўся з дому Ахава ў Езрээлі, усіх ўрадоўцаў ягоных, дарадцаў і сьвятароў, так што не засталося з іх аніводнага.</verse>
				<verse number="12">І ўстаў, і пайшоў, і ішоў у Самарыю. І быў у дарозе каля Бэт-Экед-Гераім.</verse>
				<verse number="13">І сустрэў Егу братоў Ахазіі, валадара Юды, і сказаў ім: «Хто вы?» А яны адказалі: «Мы — браты Ахазіі, і мы прыйшлі прывітаць сыноў валадара і сыноў валадаркі».</verse>
				<verse number="14">А ён сказаў: «Схапіце іх жывымі!» І схапілі іх жывымі, і замардавалі іх каля Бэт-Экеду, сорак два чалавекі, і ён не пашкадаваў з іх аніводнага.</verse>
				<verse number="15">Адтуль пайшоў Егу і спаткаў Ёнадава, сына Рэхава, які выйшаў яму на спатканьне, і прывітаў яго: «Ці сэрца тваё шчырае да мяне, як сэрца маё да цябе?» Ёнадаў сказаў: «Так». [Сказаў Егу]: «Калі так, дай мне руку сваю». І Ёнадаў даў яму руку сваю, і ён пасадзіў яго пры сабе ў калясьніцу,</verse>
				<verse number="16">і сказаў: «Хадзі са мной і пабач руплівасьць маю дзеля ГОСПАДА». І ехаў ён з ім у калясьніцы ягонай.</verse>
				<verse number="17">І прыехаў ён у Самарыю, і пазабіваў усіх, якія былі засталіся з дому Ахава ў Самарыі аж да апошняга паводле слова ГОСПАДА, сказанага праз Ільлю.</verse>
				<verse number="18">І сабраў Егу увесь народ, і сказаў ім: «Ахаў мала служыў Баалу. Егу будзе яму служыць болей.</verse>
				<verse number="19">І цяпер паклічце ўсіх прарокаў Баала і ўсіх, хто служыць яму, і ўсіх сьвятароў да мяне. Кожны мусіць прыйсьці, бо маю скласьці вялікую ахвяру Баалу. Хто ня прыйдзе, ня будзе жыць». А Егу рабіў гэта падступна, каб вынішчыць усіх служыцеляў Баала.</verse>
				<verse number="20">І аб’явіў Егу: «Сьвяткуйце ўрачыстасьць Баала». І абвясьцілі сьвята.</verse>
				<verse number="21">І паслаў Егу весьнікаў па ўсім Ізраілі, і прыйшлі ўсе, хто служылі Баалу, і не застаўся ніводзін, які б не прыйшоў. І сабраліся яны ў сьвятыню Баала, і быў запоўнены дом Баала ад уваходу да ўваходу.</verse>
				<verse number="22">І сказаў ён загадчыку адзеньня [валадарскага]: «Вынесі адзеньне для ўсіх служыцеляў Баала». І ён вынес ім адзеньне.</verse>
				<verse number="23">І ўвайшлі Егу і Ёнадаў, сын Рэхава, у сьвятыню Баала, і Егу сказаў служыцелям Баала: «Перашукайце і перагледзьце, ці няма тут часам з вамі служыцеля ГОСПАДА, але каб былі толькі служыцелі Баала».</verse>
				<verse number="24">І ўвайшлі яны, каб скласьці ахвяры і цэласпаленьні. А Егу паставіў звонку восемдзясят чалавек і сказаў ім: «Хто дазволіць уцячы аднаму з гэтых людзей, якіх я прывяду ў рукі вашыя, душой сваёй заплаціць за душу тую».</verse>
				<verse number="25">І калі скончылася цэласпаленьне, Егу загадаў варце сваёй і начальнікам: «Ідзіце і забіце іх, няхай ніводзін не ўцячэ!» І пазабівалі іх варта і начальнікі вострывам мяча, і кінулі трупы іхнія, і ўвайшлі ў сьвятыню Баала.</verse>
				<verse number="26">І ўзялі яны слупы Баала, і спалілі іх,</verse>
				<verse number="27">і разьбілі ідалаў Баала, і зруйнавалі сьвятыню Баала, і замянілі яе на месца нячыстае аж сёньняшняга дня.</verse>
				<verse number="28">І зьнішчыў Егу Баала ў Ізраілі.</verse>
				<verse number="29">Але не адступіў Егу ад грахоў Ерабаама, сына Навата, у якія той уцягнуў Ізраіля, і не пакінуў ён залатых быкоў, якія былі ў Бэтэлі і Дане.</verse>
				<verse number="30">І ГОСПАД сказаў Егу: «За тое, што ты старанна выканаў тое, што добрае ў вачах Маіх, і ўсё, што было ў сэрцы Маім адносна дому Ахава, сыны твае будуць сядзець на пасадзе Ізраіля аж да чацьвёртага пакаленьня».</verse>
				<verse number="31">Але Егу не пільнаваўся хадзіць паводле закону ГОСПАДА, Бога Ізраіля, усім сэрцам сваім, і не адступіў ён ад грахоў Ерабаама, які ўвёў у грэх Ізраіля.</verse>
				<verse number="32">У тыя дні пачаў ГОСПАД разьдзіраць Ізраіля. І пабіў іх Хазаэль у-ва ўсіх межах Ізраіля,</verse>
				<verse number="33">ад Ярдану на ўсход сонца, усю зямлю Гілеад, Гада, Рубэна і Манасу, ад Араэру, які над ракою Арнон, і Гілеад, і Башан.</verse>
				<verse number="34">А іншыя дзеяньні Егу, і ўсё, што ён зрабіў, і мужнасьць ягоная запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.</verse>
				<verse number="35">І супачыў Егу з бацькамі сваімі, і пахавалі яго ў Самарыі. Пасьля яго валадарыў сын ягоны Егаахаз.</verse>
				<verse number="36">Час валадараньня Егу над Ізраілем у Самарыі — дваццаць восем гадоў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="11">
				<verse number="1">Калі Аталія, маці Ахазіі, даведалася, што сын ейны памёр, устала яна і выбіла ўсё насеньне валадарскае.</verse>
				<verse number="2">Але Егашэва, дачка валадара Егарама, сястра Ахазіі, узяла Ёаша, сына Ахазіі, і выкрала яго спасярод мардаваных сыноў валадара разам з карміцелькай ягонай, і схавала яго перад Аталіяй у пакоі спальным, і ня быў ён забіты.</verse>
				<verse number="3">І хаваўся ён з ёй шэсьць гадоў у Сьвятыні ГОСПАДА ў той час, калі Аталія валадарыла ў краіне.</verse>
				<verse number="4">А ў сёмы год Егаяда паслаў і ўзяў сотнікаў і целаахоўнікаў, і Карэтаў, і ўвёў іх да сябе ў Сьвятыню ГОСПАДА, і заключыў з імі запавет, і запрысягнуў іх у доме ГОСПАДА, і паказаў ім сына валадарскага.</verse>
				<verse number="5">І загадаў ім: «Гэта вось слова, які вы маеце выканаць. Адна трэйцяя частка вас, што прыходзіце ў суботу, будзе вартаваць пры палацы валадарскім.</verse>
				<verse number="6">Адна трэйцяя частка — пры браме Сур, а яшчэ адна трэйцяя — пры браме за целаахоўнікаў, і вартаваць Дом, каб не было пашкоджаньня.</verse>
				<verse number="7">І дзьве дружыны з вас, усе, што адыходзяць у суботу, будуць вартаваць пры Доме ГОСПАДА, пры валадару.</verse>
				<verse number="8">І атачыце яго, трымаючы зброю ў руцэ сваёй. І хто ўвойдзе да шыхтоў, няхай будзе забіты. І будзеце вы з валадаром, калі ён уваходзіць і выходзіць».</verse>
				<verse number="9">І зрабілі сотнікі ўсё, як ім загадаў сьвятар Егаяда. І ўзяў кожны людзей сваіх, якія прыходзілі ў суботу і адыходзілі ў суботу, і прыйшлі да сьвятара Егаяды.</verse>
				<verse number="10">І сьвятар раздаў сотнікам дзіды і шчыты валадара Давіда, якія былі ў Доме ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="11">І стала варта, кожны са зброяй ў руцэ сваёй ад правага боку Дому аж да левага боку Дому, перад ахвярнікам у Сьвятыні вакол валадара.</verse>
				<verse number="12">І ён вывеў сына валадара, і ўсклаў на яго карону валадарскую і нараменьнік. І паставілі яны яго валадаром, і памазалі яго, і, пляскаючы ў далоні, крычалі: «Няхай жыве валадар!»</verse>
				<verse number="13">І пачула Аталія гоман народу, і выйшла да людзей у Сьвятыню ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="14">І ўбачыла яна валадара, які стаяў на ўзвышэньні, паводле звычая, і князёў, і трубы каля валадара, і ўвесь народ зямлі, які цешыцца і трубіць у трубы. І разьдзёрла яна шаты свае, і крыкнула: «Змова, змова!»</verse>
				<verse number="15">А сьвятар Егаяда загадаў сотнікам і начальнікам войска, кажучы: «Выведзіце яе за агароджу Сьвятыні, а калі б хто пайшоў за ёй, няхай памрэ ад мяча». Бо сьвятар сказаў: «Не забівайце яе ў Сьвятыні ГОСПАДА».</verse>
				<verse number="16">І схапілі яе, і пацягнулі яе дарогай, па якой уяжджаюць коні ў палац, і там была яна забітая.</verse>
				<verse number="17">А Егаяда заключыў запавет паміж ГОСПАДАМ і валадаром і народам, каб быў ён народам ГОСПАДА, і паміж валадаром і народам.</verse>
				<verse number="18">І ўвесь народ зямлі ўвайшоў у дом Баала, і зруйнавалі яго, і ахвярнікі ягоныя і балванаў разьбілі ўшчэнт, а Маттана, сьвятара Баала, забілі перад ахвярнікамі. І сьвятар паставіў варту пры Доме ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="19">І ўзяў ён сотнікаў, Карэтаў і целаахоўнікаў, і ўвесь народ зямлі, і вывелі яны валадара з Дому ГОСПАДА, і павялі праз браму целаахоўнікаў у палац, і там сеў ён на пасадзе валадарскім.</verse>
				<verse number="20">І радаваўся ўвесь народ зямлі, і горад напоўніўся супакоем. А Аталію забілі мячом у доме валадарскім.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="12">
				<verse number="1">Ёаш меў сем гадоў, калі стаў валадаром.</verse>
				<verse number="2">У сёмым годзе валадараньня Егу Ёаш стаў валадаром і валадарыў сорак гадоў у Ерусаліме. Маці ягоная называлася Цыбэя з Бээр-Шэвы.</verse>
				<verse number="3">І рабіў Ёаш справядлівае перад ГОСПАДАМ у-ва ўсе дні, пакуль вучыў яго сьвятар Егаяда.</verse>
				<verse number="4">Толькі узгоркі не былі зьнішчаныя, і народ складаў яшчэ ахвяры крывавыя і кадзіў на ўзгорках.</verse>
				<verse number="5">І сказаў Ёаш сьвятарам: «Усе грошы, якія прыносяць як дар у Сьвятыню ГОСПАДА тыя, што прыходзяць, і якія складаюць у ахвяру за душу, і якія паводле рашэньня сэрца свайго прыносяць у Дом ГОСПАДА,</verse>
				<verse number="6">няхай бяруць сьвятары ад знаёмых сваіх, і няхай ўжываюць на направу пашкоджаньняў у Сьвятыні, дзе будзе патрэба».</verse>
				<verse number="7">Але яшчэ да дваццаць трэйцяга году валадара Ёаша сьвятары не направілі пашкоджаньняў у Сьвятыні.</verse>
				<verse number="8">І паклікаў валадар Ёаш сьвятара Егаяду і сьвятароў, і спытаўся ў іх: «Чаму вы не напраўляеце пашкоджаньняў у Сьвятыні? І цяпер не бярыце болей грошы ад знаёмых вашых, але аддайце іх на аднаўленьне Сьвятыні».</verse>
				<verse number="9">І згадзіліся сьвятары ня браць грошы ад народу, і не займацца направаю пашкоджаньняў Сьвятыні.</verse>
				<verse number="10">І ўзяў сьвятар Егаяда скрыню, і зрабіў адтуліну зьверху яе, і паставіў яе побач ахвярніка з правага боку каля ўваходу ў Сьвятыню. І сьвятары, што вартавалі дзверы, складалі ў яе ўсе грошы, якія прыносілі ў Дом ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="11">І калі яны бачылі, што ўжо шмат грошаў у скрыні, прыходзілі пісар валадарскі і першасьвятар, і забіралі грошы, якія знаходзілі ў Доме ГОСПАДА, і лічылі іх.</verse>
				<verse number="12">І аддавалі гэтыя пералічаныя грошы загадчыкам работаў, якія наглядалі за працаю ў Сьвятыні ГОСПАДА. І яны выдавалі іх на цесьляроў і будаўнікоў, якія працавалі у Сьвятыні ГОСПАДА,</verse>
				<verse number="13">і на муляроў, і на каменяроў, і на куплю дрэва і чэсаных камянёў для направы пашкоджаньняў Дому ГОСПАДА, і на ўсякія іншыя выдаткі для адбудовы Сьвятыні.</verse>
				<verse number="14">Аднак са срэбра, што прынесьлі ў Дом ГОСПАДА, не рабілі келіхі срэбныя, нажніцы, крапільніцы, трубы ані іншыя рэчы залатыя або срэбныя для Дому ГОСПАДА,</verse>
				<verse number="15">бо давалі яго работнікам, што напраўлялі Дом ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="16">І не правяралі людзей, якія атрымоўвалі грошы для выплаты работнікам, бо яны рабілі ўсё сумленна.</verse>
				<verse number="17">Але грошы як былі ахвярай за праступак і ахвярай за грэх ня ўносілі ў Дом ГОСПАДА, бо яны належалі сьвятарам.</verse>
				<verse number="18">У той час Хазаэль, валадар Сірыі, пайшоў ваяваць з Гатам, і здабыў яго. І прыняў ён рашэньне ісьці на Ерусалім.</verse>
				<verse number="19">І ўзяў Ёаш, валадар Юды, усе рэчы сьвятыя, якія ахвяравалі валадары Юды Язафат, Егарам, Ахазія, бацькі ягоныя, і што сам ахвяраваў, усё золата, якое мог знайсьці ў скарбніцы Дому ГОСПАДА і ў палацы валадарскім, і паслаў Хазаэлю, валадару Сірыі, і ён адступіў ад Ерусаліму.</verse>
				<verse number="20">А іншыя дзеяньні Ёаша і ўсё, што ён зрабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.</verse>
				<verse number="21">І паўсталі слугі ягоныя, і змовіліся, і забілі Ёаша ў палацы ў Бэт-Мілло, на дарозе ў Сілла.</verse>
				<verse number="22">Ёзавад, сын Шымэата, і Егазавад, сын Шамэра, слугі ягоныя, забілі яго, і ён памёр. І пахавалі яго пры бацьках ягоных у горадзе Давіда. А пасьля яго валадарыў сын ягоны Амазія.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="13">
				<verse number="1">У дваццаць трэйцім годзе Ёаша, сына Ахазіі, валадара Юды, Егаахаз, сын Егу, стаўся валадаром Ізраіля ў Самарыі на сямнаццаць гадоў.</verse>
				<verse number="2">І дапускаўся ён зла перад ГОСПАДАМ, і хадзіў у грахах Ерабаама, сына Навата, які ўвёў у грэх Ізраіля, і не адварочваўся ад грэху.</verse>
				<verse number="3">І ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА супраць Ізраіля, і аддаў іх ГОСПАД у рукі Хазаэля, валадара Сірыі, і ў рукі Бэн-Гадада, сына Хазаэля, на ўвесь той час.</verse>
				<verse number="4">І маліўся Егаахаз перад абліччам ГОСПАДА, і выслухаў яго ГОСПАД, бо Ён бачыў гора Ізраіля, як прыціснуў іх валадар Сірыі.</verse>
				<verse number="5">І даў ГОСПАД Ізраілю збаўцу, і быў ён вызвалены з рукі Сірыі. І жылі сыны Ізраіля ў намётах сваіх, як і даўней.</verse>
				<verse number="6">Аднак не адвярнуліся яны ад грахоў дому Ерабаама, які ўвёў у грэх Ізраіля, і трывалі ў ім, і нават Астарта стаяла ў Самарыі.</verse>
				<verse number="7">І пакінуў [ГОСПАД] Егаахазу з войска толькі пяцьдзясят коньнікаў, дзесяць калясьніцаў і дзесяць тысячаў пяхоты, бо выбіў іх валадар Сірыі, і зрабіў іх як пыл на дарозе.</verse>
				<verse number="8">А іншыя дзеяньні Егахааза і ўсё, што ён зрабіў, і мужнасьць ягоная запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.</verse>
				<verse number="9">І заснуў Егаахаз пры бацьках сваіх, і пахавалі яго ў Самарыі. Пасьля яго стаў валадаром сын ягоны Егааш.</verse>
				<verse number="10">У трыццаць сёмым годзе Ёаша, валадара Юды, Егааш, сын Егаахаза, стаў валадаром Ізраіля ў Самарыі на шаснаццаць гадоў.</verse>
				<verse number="11">і дапускаўся ён таго, што ліхім было ў вачах ГОСПАДА, і не адступіў ад грахоў дому Ерабаама, сына Навата, які ўводзіў у грэх Ізраіля, і трываў у іх.</verse>
				<verse number="12">А іншыя дзеяньні Егааша і ўсё, што ён зрабіў, і мужнасьць ягоная, калі ён ваяваў супраць Амазіі, валадара Юды, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.</verse>
				<verse number="13">І заснуў Егааш пры бацьках сваіх, а Ерабаам сеў на пасадзе ягоным. І быў пахаваны Егааш у Самарыі з валадарамі Ізраіля.</verse>
				<verse number="14">А Элісэй захварэў немаччу, ад якой потым памёр. І прыйшоў да яго Егааш, валадар Ізраіля, і плакаў перад ім, і казаў: «Ойча мой, ойча мой! Калясьніца Ізраіля і коньнікі ягоныя!»</verse>
				<verse number="15">І сказаў яму Элісэй: «Вазьмі лук і стрэлы!» І ён прынёс яму лук і стрэлы.</verse>
				<verse number="16">І сказаў ён валадару Ізраіля: «Палажы руку сваю на лук!» І валадар палажыў руку сваю, а Элісэй палажыў рукі свае на рукі валадара</verse>
				<verse number="17">і сказаў: «Адчыні вакно на ўсход». І калі ён адкрыў, сказаў Элісэй: «Страляй!» І ён стрэліў, а Элісэй сказаў: «Страла перамогі ГОСПАДА і страла збаўленьня супраць Сірыі. Ты паб’еш Сірыю ў Афэку і зьнішчыш яе».</verse>
				<verse number="18">І сказаў: «Вазьмі стрэлы!» І калі ён узяў іх, сказаў яму: «Удар па зямлі!» І ён ударыў тры разы, і перастаў.</verse>
				<verse number="19">І чалавек Божы загневаўся на яго і сказаў: «Трэба было ўдарыць пяць або шэсьць разоў. Тады ты перамог бы Сірыю дашчэнту, цяпер жа пераможаш Сірыю толькі тры разы!»</verse>
				<verse number="20">І памёр Элісэй, і пахавалі яго. А дружыны Мааву нападалі на зямлю штогод.</verse>
				<verse number="21">І сталася, што калі пахавалі аднаго чалавека, убачылі дружыну [Мааву], і кінулі чалавека таго ў магілу Элісэя, і ўцяклі. Але калі чалавек той дакрануўся костак Элісэя, аджыў і стаў на ногі свае.</verse>
				<verse number="22">А Хазаэль, валадар Сірыі, непакоіў Ізраіля ў-ва ўсе дні Егаахаза.</verse>
				<verse number="23">І зьлітаваўся ГОСПАД над імі, і зьвярнуўся да іх дзеля запавету Свайго, які заключыў з Абрагамам, Ісаакам і Якубам, і не хацеў выгубіць іх, і не адкінуў іх ад аблічча Свайго.</verse>
				<verse number="24">І памёр Хазаэль, валадар Сірыі, а замест яго стаў валадарыць сын ягоны, Бэн-Гадад.</verse>
				<verse number="25">І Егааш, сын Егаахаза, забраў з рук Бэн-Гадада, сына Хазаэля, гарады, якія той быў забраў ад бацькі ягонага, Егаахаза, вайною. Тройчы пабіў яго Егааш і вярнуў гарады Ізраіля.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="14">
				<verse number="1">У другім годзе Егааша, сына Егаахаза, валадара Ізраіля, Амазія, сын Ёаша, стаў валадаром Юды.</verse>
				<verse number="2">Меў ён дваццаць пяць гадоў, калі пачаў валадарыць, і дваццаць дзевяць гадоў быў валадаром у Ерусаліме. Маці ягоная называлася Егааддан з Ерусаліму.</verse>
				<verse number="3">І хадзіў ён справядліва ў вачах ГОСПАДА, але ня так, як Давід, бацька ягоны, і рабіў ён усё так, як бацька ягоны, Ёаш.</verse>
				<verse number="4">Толькі ўзгоркі не былі зьнішчаны, і народ складаў ахвяры крывавыя і кадзіў на ўзгорках.</verse>
				<verse number="5">І калі ўмацаваў ён уладу сваю, ён забіў слугаў сваіх, якія забілі валадара, бацьку ягонага.</verse>
				<verse number="6">Але сыноў іхніх не забіваў, паводле таго, што напісана ў Кнізе Закону Майсея, як загадаў ГОСПАД, кажучы: «Бацькі ня будуць пакараныя сьмерцю за сыноў, а сыны не памруць за правіны бацькоў, але кожны за грэх свой сьмерцю памрэ».</verse>
				<verse number="7">Ён пабіў Эдом у Даліне Солі, лікам дзесяць тысячаў, і захапіў Сэлю ў бітве, і назваў яе Ёктээль, і так ёсьць па сёньняшні дзень.</verse>
				<verse number="8">Тады Амазія паслаў пасланцоў да Егааша, сына Егаахаза, сына Егу, валадара Ізраіля, кажучы: «Прыйдзі і пабачымся!»</verse>
				<verse number="9">Але Егааш, валадар Ізраіля, перадаў Амазіі, валадару Юды, такі адказ: «Церне на Лібане пераслаў кедру на Лібане просьбу: “Дай дачку сваю сыну майму за жонку”. Але прыйшлі дзікія зьвяры, якія на Лібане, і вытаптапталі церне.</verse>
				<verse number="10">Ты пабіў Эдома і сэрца тваё ўзганарылася. Будзь сабе слаўны, але заставайся ў доме сваім! Навошта ты выклікаеш няшчасьце, каб упаў ты і Юда разам з табою?»</verse>
				<verse number="11">Але Амазія не паслухаў. І выйшаў Егааш, валадар Ізраіля, і ваявалі ён і Амазія, валадар Юды.</verse>
				<verse number="12">І Юда быў пабіты Ізраілем і ўцёк кожны ў намёт свой.</verse>
				<verse number="13">А Егааш злавіў Амазію, валадара Юды, сына Ёаша, сына Ахазіі, у Бэт-Шэмэшы і завёў яго ў Ерусалім, і зрабіў вылам у муры Ерусаліма ад брамы Эфраіма аж да брамы Вуглавой на чатырыста локцяў</verse>
				<verse number="14">і забраў усё золата і срэбра, і ўсе рэчы, якія знаходзіліся ў Доме ГОСПАДА і ў скарбніцах палацу валадарскага, і ўзяў закладнікаў, і вярнуўся ў Самарыю.</verse>
				<verse number="15">А астатнія дзеяньні Егааша, і мужнасьць ягоная, з якою ваяваў ён супраць Амазіі, валадара Юды, запісаная ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.</verse>
				<verse number="16">І заснуў Егааш з бацькамі сваімі, і быў пахаваны ў Самарыі разам з валадарамі Ізраіля. Пасьля яго стаў валадаром сын ягоны Ерабаам.</verse>
				<verse number="17">А Амазія, сын Ёаша, валадар Юды, жыў яшчэ пятнаццаць гадоў пасьля сьмерці Егааша, сына Егаахаза, валадара Ізраіля.</verse>
				<verse number="18">А іншыя дзеяньні Амазіі запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.</verse>
				<verse number="19">І зрабілі супраць яго змову ў Ерусаліме, але ён уцёк у Ляхіш. І паслалі за ім у Ляхіш, і там забілі яго.</verse>
				<verse number="20">І прывезьлі яго коньмі, і быў ён пахаваны ў Ерусаліме з бацькамі сваімі ў горадзе Давіда.</verse>
				<verse number="21">А ўвесь народ Юды ўзяў Азарыю, які меў шаснаццаць гадоў, і паставілі яго валадаром на месца бацькі ягонага, Амазіі.</verse>
				<verse number="22">Ён умацаваў Элят і вярнуў яго Юдзе пасьля таго, як заснуў валадар з бацькамі сваімі.</verse>
				<verse number="23">У пятнаццатым годзе Амазіі, сына Ёаша, валадара Юды, Ерабаам, сын Егааша, стаў валадаром Ізраіля ў Самарыі на сорак адзін год.</verse>
				<verse number="24">І дапускаўся ён ліхоты ў вачах ГОСПАДА, і не адвярнуўся ад усіх грахоў Ерабаама, сына Навата, які ўводзіў у грэх Ізраіля.</verse>
				<verse number="25">Ён вярнуў межы Ізраіля ад уваходу ў Хамат і аж да мора Арабы паводле слова ГОСПАДА, Бога Ізраіля, якое сказаў Ён праз слугу Свайго Ёну, сына Амітая, прарока, які быў з Гат-Гахэфэру.</verse>
				<verse number="26">Бо бачыў ГОСПАД вялікае гора Ізраіля, бо не было ані нявольніка, ані вольнага, хто б дапамог Ізраілю.</verse>
				<verse number="27">І не захацеў ГОСПАД выкараніць імя Ізраіля з-пад неба, але ўратаваў яго рукою Ерабаама, сына Егааша.</verse>
				<verse number="28">А астатнія дзеяньні Ерабаама, і мужнасьць ягоная, з якой ён ваяваў і з якою вярнуў Ізраілю Дамаск і Хамат, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.</verse>
				<verse number="29">І супачыў Ерабаам з бацькамі сваімі, валадарамі Ізраіля, а сын ягоны Захарыя стаў валадаром пасьля яго.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="15">
				<verse number="1">У дваццаць сёмым годзе Ерабаама, валадара Ізраіля, Азарыя, сын Амазіі, стаў валадаром Юды.</verse>
				<verse number="2">Меў ён шаснаццаць гадоў, калі стаў валадаром, і валадарыў у Ерусаліме пяцьдзясят два гады. Маці ягоная называлася Ехолія з Ерусаліму.</verse>
				<verse number="3">І рабіў ён тое, што добрым было ў вачах ГОСПАДА, і хадзіў як бацька ягоны, Амазія.</verse>
				<verse number="4">Толькі ўзгоркі не былі зьнішчаныя, і народ складаў ахвяры крывавыя і кадзіў на ўзгорках.</verse>
				<verse number="5">І пакараў ГОСПАД валадара праказай, і быў ён пракажоны аж да дня сьмерці сваёй, і жыў у доме ў адзіноце. А сын ягоны Ёатам быў начальнікам над палацам і судзіў народ зямлі.</verse>
				<verse number="6">А іншыя дзеяньні Азарыі і ўсё, што ён рабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.</verse>
				<verse number="7">І супачыў Азарыя з бацькамі сваімі, і пахавалі яго з бацькамі ягонымі ў горадзе Давіда. Пасьля яго валадаром стаў сын ягоны Ёатам.</verse>
				<verse number="8">У трыццаць восьмым годзе Азарыі, валадара Юды, Захарыя, сын Ерабаама, стаў валадаром Ізраіля ў Самарыі на шэсьць месяцаў.</verse>
				<verse number="9">І рабіў ён тое, што было ліхім у вачах ГОСПАДА, як рабілі бацькі ягоныя, і не адступіў ад грахоў Ерабаама, сына Навата, які ўвёў у грэх Ізраіля.</verse>
				<verse number="10">І Шальлюм, сын Ябэша, змовіўся супраць яго, і напаў на яго ў Іблеаме, і забіў, і валадарыў на мейсцы ягоным.</verse>
				<verse number="11">А іншыя дзеяньні Захарыі запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.</verse>
				<verse number="12">Бо такое было слова ГОСПАДА, якое сказаў ён Егу: «Сыны твае аж да чацьвёртага пакаленьня будуць сядзець на пасадзе Ізраіля». І так сталася.</verse>
				<verse number="13">Шальлюм, сын Ябэша, стаў валадаром у трыццаць дзявятым годзе Узіі, валадара Юды, і валадарыў адзін месяц у Самарыі.</verse>
				<verse number="14">І выйшаў Мэнахэм, сын Гадзі, з Тырцы, і прыйшоў у Самарыю, і напаў на Шальлюма, сына Ябэша, у Самарыі, і забіў яго, і стаў валадаром замест яго.</verse>
				<verse number="15">А рэшта дзеяньняў Шальлюма і змова ягоная, якую ён учыніў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.</verse>
				<verse number="16">І спустошыў Мэнахэм Тыфсах і ўсё, што ў ім было, і ваколіцы ягоныя, пачынаючы ад Тырцы, бо горад не адчыніў яму брамы. І ён выбіў яго, і цяжарных жанчынаў пасек.</verse>
				<verse number="17">У трыццаць дзевятым годзе Азарыі, валадара Юды, Мэнахэм, сын Гадзі, стаў валадаром Ізраіля ў Самарыі на дзесяць гадоў.</verse>
				<verse number="18">І рабіў ён ліхое ў вачах ГОСПАДА, і не адступаў ад грахоў Ерабаама, сына Навата, які ўводзіў у грэх Ізраіля ўсе дні свае.</verse>
				<verse number="19">Прыйшоў Пул, валадар Асірыйцаў, у зямлю Ізраіля. І Мэнахэм даў Пулу тысячу талентаў срэбра, каб заручыцца дапамогай ягонай і ўмацаваць уладу ў руках сваіх.</verse>
				<verse number="20">А пасьля Мэнахэм гэтае срэбра разлажыў на Ізраільцянаў, на ўсіх людзей багатых, па пяцьдзясят сыкляў срэбра на кожнага чалавека, каб аддаць валадару Асірыі. І валадар Асірыі вярнуўся назад, і не застаўся ў зямлі Ізраіля.</verse>
				<verse number="21">А іншыя дзеяньні Мэнахэма і ўсё, што ён зрабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.</verse>
				<verse number="22">І супачыў Мэнахэм з бацькамі сваімі, а пасьля яго валадаром стаў Пэкахія, сын ягоны.</verse>
				<verse number="23">У пяцідзясятым годзе Азарыі, валадара Юды, Пэкахія, сын Мэнахэма, стаў валадаром Ізраіля ў Самарыі на два гады.</verse>
				<verse number="24">І дапускаўся ён таго, што ліхім было ў вачах ГОСПАДА, і не адступаў ад грахоў Ерабаама, сына Навата, які ўводзіў у грэх Ізраіля</verse>
				<verse number="25">І змовіўся супраць яго Пэках, сын Рэмаліі, возьнік ягоны, і забіў яго ў Самарыі ў вежы палацу валадарскага, а з ім было пяцьдзясят ваяроў Гілеадзкіх. І ён забіў яго, і стаў валадаром пасьля яго.</verse>
				<verse number="26">А іншыя дзеяньні Пэкахіі і ўсё, што ён зрабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.</verse>
				<verse number="27">У пяцьдзясят другім годзе Азарыі, валадара Юды, Пэках, сын Рэмаліі, стаў валадаром Ізраіля ў Самарыі на дваццаць гадоў.</verse>
				<verse number="28">І дапускаўся ён таго, што ліхім было ў вачах ГОСПАДА, і не адступаў ад грахоў Ерабаама, сына Навата, які ўводзіў у грэх Ізраіля.</verse>
				<verse number="29">У дні Пэкаха, валадара Ізраіля, прыйшоў Тыглят-Пілесэр, валадар Асірыі, і ўзяў ён Абэль-Бэт-Мааху, Янаах, Кэдэш, Хацор, Гілеад, Галілею і ўсю зямлю Нэфталі, і перасяліў іх у Асірыю.</verse>
				<verse number="30">А Осія, сын Элы, змовіўся супраць Пэкаха, сына Рэмаліі, і напаў на яго, і забіў яго, і стаў валадаром замест яго ў дваццатым годзе Ётама, сына Узіі, валадара Юды.</verse>
				<verse number="31">А іншыя дзеяньні Пэкаха і ўсё, што ён зрабіў запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.</verse>
				<verse number="32">У другім годзе Пэкаха, сына Рэмаліі, валадара Ізраіля, стаў валадарыць Ётам, сын Узіі, валадара Юды.</verse>
				<verse number="33">Меў ён дваццаць пяць гадоў, калі стаў валадаром, і шаснаццаць гадоў быў валадаром у Ерусаліме. Маці ягоная называлася Еруша, дачка Цадока.</verse>
				<verse number="34">І рабіў ён тое, што падабалася ГОСПАДУ; паводле ўсяго, што рабіў Узія, бацька ягоны, ён рабіў.</verse>
				<verse number="35">Толькі ўзгоркі не былі зьнішчаныя, і народ складаў ахвяры крывавыя і кадзіў на ўзгорках. І пабудаваў ён верхнюю браму Дому ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="36">А астатнія дзеяньні Ётама і ўсё, што ён зрабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.</verse>
				<verse number="37">У дні ягоныя ГОСПАД пачаў пасылаць на Юду Рэцына, валадара Сірыі, і Пэкаха, сына Рэмаліі.</verse>
				<verse number="38">І супачыў Ётам з бацькамі сваімі, і быў пахаваны з імі ў горадзе Давіда, бацькі свайго. А пасьля яго пачаў валадарыць Ахаз, сын ягоны.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="16">
				<verse number="1">У сямнаццатым годзе Пэкаха, сына Рэмаліі, Ахаз, сын Ётама, стаў валадаром Юды.</verse>
				<verse number="2">Ахаз меў дваццаць гадоў, калі стаў валадаром, і шаснаццаць гадоў валадарыў у Ерусаліме. І не рабіў ён таго, што падабалася ГОСПАДУ, Богу ягонаму, як Давід, бацька ягоны,</verse>
				<verse number="3">але хадзіў ён шляхам валадароў Ізраіля, і нават сына свайго правёў праз агонь па звычаю паганцаў, якіх ГОСПАД выгнаў перад сынамі Ізраіля.</verse>
				<verse number="4">І складаў ён ахвяры крывавыя і кадзіў на ўзгорках, на ўзвышшах, і пад кожным зялёным дрэвам.</verse>
				<verse number="5">Тады Рэцын, валадар Сірыі, і Пэках, сын Рэмаліі, валадар Ізраіля, пайшлі ваяваць супраць Ерусаліма. І трымалі яны Ахаза ў аблозе, але не далі рады перамагчы.</verse>
				<verse number="6">У той час Рэцын, валадар Сірыі, далучыў Элят да Эдому і выгнаў Юдэяў з Эляту. І прыйшлі Эдомцы ў Элят, і абжыліся там да сёньняшняга дня.</verse>
				<verse number="7">І паслаў Ахаз пасланцоў да Тыглят-Пілесэра, валадара Асірыі, паведамляючы: «Я — слуга твой і сын твой. Прыйдзі і выратуй мяне з рукі валадара Сірыі і з рукі валадара Ізраіля, якія напалі на мяне».</verse>
				<verse number="8">І сабраў ён срэбра і золата, якое мог знайсьці ў Доме ГОСПАДА і ў скарбніцы валадарскай, і паслаў як дар валадару Асірыі.</verse>
				<verse number="9">І паслухаў яго валадар Асірыі, і прыйшоў у Дамаск, і зьнішчыў яго, і жыхароў ягоных перасяліў у Кір, і Рэцына забіў.</verse>
				<verse number="10">І пайшоў валадар Ахаз на спатканьне з Тыглят-Пісесэрам, валадаром Асірыі, у Дамаск, і ўбачыў ахвярнік у Дамаску. І валадар Ахаз пераслаў сьвятару Урыі выяву ахвярніка і ўзор усёй пабудовы ягонай.</verse>
				<verse number="11">І пабудаваў сьвятар Урыя ахвярнік паводле ўсяго таго, што прыслаў валадар Ахаз з Дамаску, і зрабіў гэта сьвятар Урыя, пакуль вярнуўся валадар Ахаз з Дамаску.</verse>
				<verse number="12">Калі вярнуўся валадар з Дамаску і ўбачыў ахвярнік, то прыступіўся да ахвярніка і склаў на ім ахвяру.</verse>
				<verse number="13">І спаліў ён цэласпаленьне і ахвяру хлебную, і выліў ахвяру вадкую, а крывёй ахвяраў мірных сваіх пакрапіў ахвярнік.</verse>
				<verse number="14">А мядзяны ахвярнік, які стаяў перад ГОСПАДАМ, ён загадаў прыбраць з пярэдняга боку Сьвятыні, спаміж ахвярніка і Сьвятыні ГОСПАДА, і паставіў яго побач ахвярніка [новага] на поўначы.</verse>
				<verse number="15">А сьвятару Урыі валадар Ахаз загадаў: «На вялікім ахвярніку палі ранішняе цэласпаленьне і ахвяру хлебную вячэрнюю, ахвяру цэласпаленьня валадара і ягоную ахвяру хлебную, ахвяру цэласпаленьня ўсяго народу зямлі, ягоныя ахвяры хлебныя і ахвяры вадкія. І вылівай на яго ўсю кроў ахвяраў цэласпаленьня і кроў ахвяраў крывавых. А ахвярнік мядзяны будзе ў распараджэньні маім».</verse>
				<verse number="16">І святар Урыя споўніў усё, што яму загадаў валадар Ахаз.</verse>
				<verse number="17">І валадар Ахаз абламаў ліштвы з падставаў, і зьняў з іх умывальнікі, і зьняў мора з валоў мядзяных, якія пад ім былі, і паставіў яго на каменную падлогу.</verse>
				<verse number="18">І прыбраў дзеля валадара Асірыі ён крыты суботні праход, які пабудавалі пры Сьвятыні, і вонкавы ўваход для валадара ў Сьвятыню ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="19">А іншыя дзеяньні Ахаза і ўся дзейнасьць ягоная запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.</verse>
				<verse number="20">І супачыў Ахаз з бацькамі сваімі і быў пахаваны з імі ў горадзе Давіда. Пасьля яго стаў валадарыць сын ягоны Эзэкія.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="17">
				<verse number="1">У дванаццатым годзе Ахаза, валадара Юды, Осія, сын Элы, стаў валадаром Ізраіля ў Самарыі на дзевяць гадоў.</verse>
				<verse number="2">І дапускаўся ён таго, што ліхім было перад ГОСПАДАМ, але ня так, як валадары Ізраіля, якія былі перад ім.</verse>
				<verse number="3">І выйшаў супраць яго Сальманэсэр, валадар Асірыі. І Осія падпарадкаваўся яму, і плаціў яму даніну.</verse>
				<verse number="4">Але валадар Асірыі выкрыў, што Осія думае паўстаць, бо ён паслаў весьнікаў да Со, валадара Эгіпецкага, і перастаў перасылаць даніну валадару Асірыі, як кожны год звычайна рабіў гэта. І ўзяў яго валадар Асірыі, і, зьвязанага, замкнуў у вязьніцы.</verse>
				<verse number="5">І прайшоў валадар Асірыі ўсю краіну, і прыйшоў пад Самарыю, і аблажыў яе, і трымаў яе ў аблозе тры гады.</verse>
				<verse number="6">У дзявятым годзе Осіі валадар Асірыі, здабыў Самарыю і перасяліў Ізраіля ў Асірыю, і пасяліў іх у Халаху, і ў Хаборы каля ракі Газан, і ў гарадах Мэдаў.</verse>
				<verse number="7">І сталася гэта, бо сыны Ізраіля грашылі перад ГОСПАДАМ, Богам сваім, Які вывеў іх з зямлі Эгіпецкай, з рукі фараона, валадара Эгіпту, і пакланяліся багам чужым,</verse>
				<verse number="8">і сталі хадзіць па звычаю паганаў, якіх выгнаў ГОСПАД перад сынамі Ізраіля, і па звычаю валадароў Ізраіля, якія рабілі тое самае.</verse>
				<verse number="9">І зьневажалі сыны Ізраіля ўчынкамі ліхімі ГОСПАДА, Бога свайго, і будавалі сабе ўзгоркі ў-ва ўсіх гарадах сваіх, ад вартавой вежы аж да ўмацаванага гораду.</verse>
				<verse number="10">І паставілі яны сабе слупы і выявы Астарты на кожным высокім узгорку і пад кожным зялёным дрэвам.</verse>
				<verse number="11">І кадзілі яны там на ўсіх узгорках, як пагане, якіх ГОСПАД выгнаў перад абліччам іхнім, і дапускаліся найгоршых учынкаў, і гнявілі ГОСПАДА,</verse>
				<verse number="12">і служылі паганым ідалам, пра якіх ГОСПАД гаварыў ім, каб не рабілі гэтага.</verse>
				<verse number="13">І перасьцерагаў ГОСПАД Ізраіля і Юду праз усіх прарокаў Сваіх і ўсіх відушчых, кажучы: «Зьвярніце са шляхоў сваіх ліхіх і выконвайце прыказаньні Мае і пастановы Мае паводле ўсяго Закону, які Я даў бацькам вашым і які пераказаў вам праз слугаў Маіх, прарокаў».</verse>
				<verse number="14">Але яны ня слухалі і цьвёрдым зрабілі карак свой, як карак бацькоў іхніх, якія не хацелі верыць ГОСПАДУ, Богу свайму.</verse>
				<verse number="15">І адкінулі яны прыказаньні Ягоныя і запавет, які Ён заключыў з бацькамі іхнімі, і сьведчаньне, якое Ён даў ім, і ішлі за марнасьцямі і гідотаю, і ішлі ўсьлед за паганамі, якія былі навокал іх, пра якіх загадаў ім ГОСПАД, каб не рабілі яны так, як тыя робяць.</verse>
				<verse number="16">І занядбалі яны ўсе прыказаньні ГОСПАДА, Бога свайго, і зрабілі сабе літыя выявы, і двух цялят, і слуп, і пакланяліся ўсяму войску нябеснаму, і служылі Баалу,</verse>
				<verse number="17">і праводзілі сыноў сваіх і дачок сваіх праз агонь, і займаліся варажбою і чарамі, і дапускаліся таго, што ліхім было перад ГОСПАДАМ, і гнявілі Яго.</verse>
				<verse number="18">І моцна загневаўся ГОСПАД на Ізраіля, і адкінуў іх ад аблічча Свайго, і нікога не засталося, толькі адно пакаленьне Юды.</verse>
				<verse number="19">Але і Юда не выконваў прыказаньняў ГОСПАДА, Бога свайго, і хадзіў паводле звычаяў Ізраільцянаў, як яны рабілі.</verse>
				<verse number="20">І ГОСПАД адкінуў усе пакаленьні Ізраіля, і прынізіў іх, і аддаў іх у рукі рабаўнікоў, аж пакуль зусім не адкінуў іх ад аблічча Свайго.</verse>
				<verse number="21">Бо Ізраіль адарваўся ад дому Давіда, і выбраў сабе валадаром Ерабаама, сына Навата, а Ерабаам адарваў Ізраіля ад ГОСПАДА і дазволіў ім грашыць грахом вялікім.</verse>
				<verse number="22">І сыны Ізраіля хадзілі ў-ва ўсіх грахах Ерабаама, якіх ён дапускаўся, і не пакідалі іх,</verse>
				<verse number="23">аж пакуль ГОСПАД не адкінуў Ізраіля ад аблічча Свайго, як прадказваў праз усіх слугаў Сваіх, прарокаў. І перасяліў Ён Ізраіля з зямлі іхняй у Асірыю аж да гэтага дня.</verse>
				<verse number="24">І валадар Асірыі перасяліў людзей з Бабілону, з Куты, з Аввы, з Хамату і з Сэфарваіму, і пасяліў іх у гарадах Самарыі замест сыноў Ізраіля. І яны прыйшлі ў Самарыю, і абжыліся ў ваколіцах ейных.</verse>
				<verse number="25">Калі яны там спачатку абжыліся, яны не баяліся ГОСПАДА. Але ГОСПАД напусьціў на іх ільвоў, якія забівалі іх.</verse>
				<verse number="26">І паведамлена было валадару Асірыі: «Народы, якія ты перасяліў і прымусіў жыць у гарадах Самарыі, ня ведаюць закону Бога зямлі той, і Ён напусьціў на іх ільвоў, і вось, яны забіваюць іх, бо яны ня ведаюць закону Бога зямлі той».</verse>
				<verse number="27">І валадар Асірыі загадаў: «Завядзіце туды аднаго са сьвятароў, якога адтуль забралі ў няволю. Няхай ён ідзе і жыве там, і няхай вучыць іх закону Бога зямлі той».</verse>
				<verse number="28">І адзін са сьвятароў, якога забралі ў няволю з Самарыі, абжыўся ў Бэтэлі, і вучыў іх, як яны маюць баяцца ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="29">Кожны народ зрабіў сабе бога свайго, і ставілі іх у сьвятынях на ўзгорках, якія раней пабудавалі Самаране; кожны народ у мясцовасьцях сваіх, дзе жыў.</verse>
				<verse number="30">Так людзі з Бабілону зрабілі Сукот-Бэнота, а людзі з Куты зрабілі Нэргаля, а людзі з Хамату — Ашыму,</verse>
				<verse number="31">Жыхары Аввы зрабілі Нібхаза і Тартака; Сэфарваімцы палілі агнём дзяцей сваіх на хвалу Адрамэлеха і Анамэлеха, багоў Сэфарваіму.</verse>
				<verse number="32">І таксама служылі яны ГОСПАДУ, і спаміж сваіх паставілі яны сьвятароў узгоркаў, якія складалі там ахвяры.</verse>
				<verse number="33">І служылі яны ГОСПАДУ, і таксама ідалам сваім па звычаю тых народаў, з якіх былі яны пераселеныя ў Самарыю.</verse>
				<verse number="34">Аж да сёньняшняга дня робяць яны па старых звычаях, і не баяцца ГОСПАДА, не захоўваюць пастановаў Ягоных і прыказаньняў, Закону і загадаў, якія даў ГОСПАД сынам Якуба, якога назваў Ізраілем.</verse>
				<verse number="35">І заключыў ГОСПАД з імі запавет, і загадаў ім: «Не ўшаноўвайце багоў чужых і не пакланяйцеся ім, і не служыце ім, і не складайце ахвяраў ім.</verse>
				<verse number="36">Але ГОСПАДА, Які вывеў вас з зямлі Эгіпецкай сілай вялікаю і рукой магутнаю, Яго бойцеся, Яго слаўце і Яму ахвяры складайце.</verse>
				<verse number="37">І пастановы Ягоныя, і загады, Закон і прыказаньні, якія Ён напісаў вам, выконвайце заўсёды, а багоў чужых ня бойцеся.</verse>
				<verse number="38">І не забывайцеся пра запавет, які Я заключыў з вамі, і ня бойцеся багоў чужых,</verse>
				<verse number="39">але ГОСПАДА, Бога вашага, бойцеся, і Ён выратуе вас з рук усіх ворагаў вашых».</verse>
				<verse number="40">Але яны не паслухалі, а рабілі ўсё па даўнейшым звычаі сваім.</verse>
				<verse number="41">І вось, гэтыя народы баяліся ГОСПАДА, але таксама служылі ідалам сваім. І таксама дзеці іхнія, і дзеці дзяцей іхніх робяць так, як бацькі іхнія, аж да сёньняшняга дня.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="18">
				<verse number="1">У трэйцім годзе Осіі, сына Элы, валадара Ізраіля, Эзэкія, сын Ахаза, стаў валадаром Юды.</verse>
				<verse number="2">Меў ён дваццаць пяць гадоў, калі стаў валадаром, і валадарыў дваццаць дзевяць гадоў у Ерусаліме. Маці ягоная называлася Абія, дачка Захарыі.</verse>
				<verse number="3">І рабіў ён усё, што добрым было ў вачах ГОСПАДА, паводле ўсяго, што рабіў Давід, бацька ягоны.</verse>
				<verse number="4">Ён зьнішчыў узгоркі, пабіў слупы і Астартаў, паламаў мядзянага зьмея, якога зрабіў Майсей, бо аж да гэтага часу сыны Ізраіля складалі яму ахвяры каджэньня і называлі яго Нэхуштан.</verse>
				<verse number="5">І паклаў ён надзею ў ГОСПАДЗЕ, Богу Ізраіля, і падобнага да яго не было між усіх валадароў Юды, як пасьля яго, так і перад ім.</verse>
				<verse number="6">І моцна трымаўся ён ГОСПАДА, і не адступаўся ад Яго, і выконваў прыказаньні Ягоныя, якія загадаў ГОСПАД Майсею.</verse>
				<verse number="7">І ГОСПАД быў з ім, і ў-ва ўсім, што ён рабіў, меў посьпех. І збунтаваўся ён супраць валадара Асірыі, і не служыў яму.</verse>
				<verse number="8">Ён пабіў Філістынцаў аж да Газы і яе ваколіцаў, ад вартавой вежы аж да ўмацаванага гораду.</verse>
				<verse number="9">У чацьвёртым годзе валадара Эзэкіі, які быў сёмым годам Осіі, сына Элы, валадара Ізраіля, вырушыў Сальманэсэр, валадар Асірыі, супраць Самарыі і аблажыў яе.</verse>
				<verse number="10">І здабыў ён яе праз тры гады. У шостым годзе Эзэкіі, які быў дзявятым годам Осіі, валадара Ізраіля, была здабыта Самарыя.</verse>
				<verse number="11">І валадар Асірыі перасяліў Ізраіля ў Асірыю, і пасяліў іх у Халаху, у Хаборы каля ракі Газан і ў гарадах Мэдаў,</verse>
				<verse number="12">бо ня слухалі яны голасу ГОСПАДА, Бога свайго, але парушалі запавет Ягоны, і ўсяго, што загадаў Майсей, слуга ГОСПАДА, ня слухалі і не выконвалі.</verse>
				<verse number="13">У чатырнаццатым годзе валадараньня Эзэкіі, напаў Санхэрыў, валадар Асірыі, на ўсе ўмацаваныя гарады Юды, і захапіў іх.</verse>
				<verse number="14">І паслаў Эзэкія, валадар Юды, пасланцоў да валадара Асірыі ў Ляхіш, кажучы: «Саграшыў я. Адыйдзі ад мяне. Што накладзеш на мяне, панясу». І валадар Асірыі наклаў на Эзэкію, валадара Юды, даніну ў трыста талентаў срэбра і трыццаць талентаў золата.</verse>
				<verse number="15">І аддаў Эзэкія ўсё срэбра, якое было знойдзена ў Доме ГОСПАДА і ў скарбніцах палацу валадарскага.</verse>
				<verse number="16">У той час Эзэкія зьняў золата з дзьвярэй Дому ГОСПАДА і са слупоў, якія пазалаціў Осія, валадар Юды, і аддаў яго валадару Асірыі.</verse>
				<verse number="17">Але валадар Асірыі паслаў з Ляхіша начальніка войска і галоўнага эўнуха, і Рабсака да валадара Эзэкіі ў Ерусалім з вялікім войскам. І яны пайшлі, і прыйшлі ў Ерусалім, і сталі каля каналу верхняе сажалкі, на дарозе Поля Валюшніка.</verse>
				<verse number="18">І паклікалі яны валадара, і выйшлі да іх Эліякім, сын Хількіі, загадчык дому, і Шэўна, пісар, і Ёах, сын Асафа, канцлер.</verse>
				<verse number="19">І сказаў да іх Рабсак: «Скажыце Эзэкіі: “Гэта кажа вялікі валадар, валадар Асірыі. Што гэта за надзея, на якую ты спадзяешся?</verse>
				<verse number="20">Ці ты думаеш, што словы заменяць раду і сілу да бою? На каго ты спадзяешся, што адважыўся супраць мяне бунтавацца?</verse>
				<verse number="21">Ці ты спадзяешся на Эгіпет, на гэты надламаны кій з трысьнёгу, які, калі хто абапрэцца на яго, ён уваходзіць у далонь і прабівае яе. Такі фараон, валадар Эгіпецкі, для ўсіх, хто на яго спадзяецца.</verse>
				<verse number="22">А можа скажаце мне: "На ГОСПАДА, Бога нашага, спадзяемся"? Дык ці ж Ён ня Той, Якога ўзгоркі і ахвярнікі панішчыў Эзэкія, загадваючы Юдзе і Ерусаліму: "Толькі перад ахвярнікам у Ерусаліме будзеце служыць ГОСПАДУ"?”</verse>
				<verse number="23">І цяпер пайдзі ў заклад з гаспадаром маім, валадаром Асірыі, і я дам табе дзьве тысячы коней, калі зможаш дастаць сабе вершнікаў для іх.</verse>
				<verse number="24">І якім чынам ты выганіш аднаго намесьніка, з найменшых слугаў гаспадара майго? Ці ты надзею маеш у Эгіпце дзеля калясьніцаў і коньнікаў?</verse>
				<verse number="25">Ці не бяз волі ГОСПАДА прыйшоў я ў гэтае месца, каб яго спустошыць? Бо ГОСПАД сказаў мне: “Ідзі ў зямлю гэтую і спустош яе”».</verse>
				<verse number="26">І сказалі Эліякім, сын Хількіі, і Шэўна, і Ёах Рабсаку: «Гавары да слугаў тваіх па-арамейску, бо мы разумеем мову гэтую, а не гавары да нас па-гебрайску, каб чуў народ, які на мурах».</verse>
				<verse number="27">І адказаў ім Рабсак: «Ці ж да гаспадара твайго і да цябе паслаў мяне гаспаар мой, каб казаў я гэтыя словы? Хіба не паслаў ён мяне да людзей, якія сядзяць на муры, і мусяць есьці гной свой і піць мачу сваю з вамі?»</verse>
				<verse number="28">І стаў Рабсак, і закрычаў моцным голасам па-гебрайску, кажучы: «Слухайце словы вялікага валадара, валадара Асірыі:</verse>
				<verse number="29">“Гэта кажа валадар. Няхай вас не падманвае Эзэкія, бо ня зможа ён выратаваць вас з рукі маёй!</verse>
				<verse number="30">І няхай не падманвае ён вас надзеяй на ГОСПАДА, кажучы: "Выратуе нас ГОСПАД і ня дасьць гораду гэтага ў рукі валадара Асірыі".</verse>
				<verse number="31">Ня слухайце Эзэкіі, бо гэта вось кажа валадар Асірыі: "Заключыце запавет са мною і выходзьце да мяне, і будзеце есьці з вінаградніку свайго і з дрэва фігавага свайго, і будзеце піць ваду з сажалак вашых,</verse>
				<verse number="32">пакуль я не прыйду і не перасялю вас у зямлю, падобную да зямлі вашай, у зямлю ўраджайную і багатую віном, зямлю хлебу і вінаграду, зямлю аліўкаў і зямлю мёду. І вы будзеце там жыць і ня будзеце паміраць". Дык ня слухайце Эзэкіі, які вас зводзіць, кажучы: "ГОСПАД вызваліць нас!"</verse>
				<verse number="33">Ці ратавалі богі народаў, кожны зямлю сваю, ад рукі валадара Асірыі?</verse>
				<verse number="34">Дзе богі Хамату і Арпаду? Дзе богі Сэфарваіму, Гэны і Іввы? Ці ж вызвалілі яны Самарыю з рукі маёй?</verse>
				<verse number="35">Хто з усіх багоў зямель гэтых уратаваў зямлю сваю ад рукі маёй? Дык няўжо ГОСПАД выбавіць з рукі маёй Ерусалім?”»</verse>
				<verse number="36">А народ маўчаў і не адказваў яму ані слова, бо такі быў загад валадара, каб не адказвалі яму.</verse>
				<verse number="37">І прыйшлі Эліякім, сын Хількіі, загадчык палацу, і Шэўна, пісар, і Ёах, сын Асафа, канцлер, да Эзэкіі ў разьдзёртых шатах і перадалі яму словы Рабсака.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="19">
				<verse number="1">Калі пачуў гэта валадар Эзэкія, разьдзёр шаты свае, адзеўся ў зрэбніцу і пайшоў у Дом ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="2">І паслаў ён Эліякіма, загадчыка палацу, і Шэўну, пісара, і старэйшых сьвятароў, адзетых у зрэбніцу, да прарока Ісаі, сына Амоса.</verse>
				<verse number="3">І сказалі яны: «Гэта кажа Эзэкія: “Гэты дзень — дзень гора, і кары, і ганьбы! Бо дайшлі дзеці да народзінаў сваіх, а няма сілы іх нарадзіць!</verse>
				<verse number="4">Можа пачуе ГОСПАД, Бог твой, усе словы Рабсака, якога паслаў гаспадар ягоны, валадар Асірыі, каб зьняважыць Бога Жывога, і пакарае яго за словы, якія пачуў ГОСПАД, Бог твой! Дык памаліся за пазасталых, якія яшчэ жывуць”».</verse>
				<verse number="5">І прыйшлі слугі валадара Эзэкіі да Ісаі.</verse>
				<verse number="6">І сказаў ім Ісая: «Гэта скажыце гаспадару вашаму: “Гэта кажа ГОСПАД. Ня бойся словаў, якія ты чуў, якімі слугі валадара Асірыі зьневажалі Мяне!</verse>
				<verse number="7">Вось, Я пашлю яму духа, і ён пачуе вестку, і вернецца ў зямлю сваю, і Я ўдару яго ў зямлі ягонай”».</verse>
				<verse number="8">І вярнуўся Рабсак, і знайшоў валадара Асірыі, які здабываў Лібну, бо ўжо чуў, што ён адыйшоў з-пад Ляхішу.</verse>
				<verse number="9">І калі валадар пачуў пра Тыргака, валадара Кушу: «Вось, ён пайшоў на вайну супраць цябе», ён вярнуўся і паслаў пасланцоў да Эзэкіі, валадара Юды, кажучы:</verse>
				<verse number="10">«Гэта скажыце Эзэкіі, валадару Юды: “Няхай ня зводзіць цябе Бог твой, на Якога ты спадзяешся, і не кажы: "Не аддасьць Ён Ерусалім у рукі валадара Асірыі".</verse>
				<verse number="11">Бо ты чуў, што зрабілі валадары Асірыі з усімі землямі, як яны панішчылі іх, а ты мог бы захавацца?</verse>
				<verse number="12">Ці ж богі тых народаў, якіх зьнішчылі бацькі мае, выратавалі іх? Дзе Газан, Харан, Рэзэф і сыны Эдэну, якія ў Тэлясары?</verse>
				<verse number="13">Дзе валадар Хамату і валадар Арпаду, валадары Сэфарваіму, Гэны і Іввы?”»</verse>
				<verse number="14">І атрымаў Эзэкія ліст з рук весьнікаў, і прачытаў яго, і пайшоў у Дом ГОСПАДА, і разьвярнуў яго перад ГОСПАДАМ.</verse>
				<verse number="15">І маліўся ён перад ГОСПАДАМ, і сказаў: «ГОСПАДЗЕ, Божа Ізраіля, Які сядзіш на херувімах! Толькі Ты — Бог усіх валадарстваў зямлі. Ты стварыў неба і зямлю.</verse>
				<verse number="16">Нахіні, ГОСПАДЗЕ, вуха Тваё і пачуй; адкрый вочы Твае, ГОСПАДЗЕ, і пабач! Выслухай усе словы Санхэрыва, які паслаў весьнікаў, каб зьняважыць Бога Жывога.</verse>
				<verse number="17">Гэта праўда, ГОСПАДЗЕ, што валадары Асірыі зьнішчылі народы і землі іхнія.</verse>
				<verse number="18">У агонь кінулі яны багоў іхніх, бо яны не былі багамі, але толькі творам рук чалавечых з дрэва і камяня, і таму зьнішчылі іх.</verse>
				<verse number="19">А цяпер, ГОСПАДЗЕ, Божа наш, збаў нас ад рукі ягонай, каб ведалі ўсе валадарствы зямлі, што Ты, ГОСПАДЗЕ, — адзіны Бог».</verse>
				<verse number="20">І паслаў Ісая, сын Амоса, да Эзэкіі сказаць яму: «Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Я пачуў тое, пра што ты маліўся да Мяне адносна Санхэрыва, валадара Асірыі”.</verse>
				<verse number="21">Гэтае вось слова, якое сказаў ГОСПАД мне пра яго: “Насьміхаецца з цябе, пагарджае табою дзяўчына, дачка Сыёну; за табой ківае галавой дачка Ерусаліму.</verse>
				<verse number="22">Каго зьняважаў ты і на Каго блявузгаў? Супраць Каго падняў ты голас твой, і ўверх падняў вочы твае? Супраць Сьвятога Ізраіля!</verse>
				<verse number="23">Праз весьнікаў тваіх ты зьняважаў Госпада і казаў: "З мноствам калясьніцаў маіх я ўзыйшоў на высокія горы, на схілы Лібану. Я выразаў гонкія кедры ягоныя і найпрыгажэйшыя кіпарысы, і дайшоў аж да вяршыняў ягоных, у нетры ягоныя.</verse>
				<verse number="24">Капаю я студню і п’ю чужыя воды, і стопамі ног маіх высушыў усе рэкі Эгіпецкія".</verse>
				<verse number="25">Ці ня чуў ты, што даўно Я зрабіў гэта? Я даўно гэта прызначыў, а цяпер зьдзяйсьняю, і будуць яны зьнішчаны, стануць руінамі гарады ўмацаваныя.</verse>
				<verse number="26">А тыя, што жывуць у іх, зрабіліся зьняможанымі, стрывожанымі і зьбянтэжанымі, і сталіся як сена ў полі, як зеляніна маладая, як трава на даху, спаленая перш, чым сасьпела.</verse>
				<verse number="27">Ці сядзіш ты, ці выходзіш, ці ўваходзіш — Я ведаю ўсё.</verse>
				<verse number="28">За тое, што ты злуешся на Мяне і, што пыха твая дайшла да вушэй Маіх, Я ўкладу ў ноздры твае кальцо, і зацугляю цябе, і выведу цябе на дарогу, па якой ты прыйшоў!”</verse>
				<verse number="29">А табе, Эзэкія, будзе такі знак: у гэтым годзе еш тое, што знойдзеш, а ў другі год — тое, што само вырасьце, а ў трэйці год сейце і зьбірайце, і закладайце вінаграднікі, і спажывайце плады іхнія.</verse>
				<verse number="30">І што застанецца з дому Юды, пусьціць корань углыб, і дасьць плод угару.</verse>
				<verse number="31">Бо з Ерусаліму выйдзе рэшта, і збаўленыя — з гары Сыён. Зайздросная любоў ГОСПАДА Магуцьцяў зробіць гэта!</verse>
				<verse number="32">Дзеля таго вось што кажа ГОСПАД пра валадара Асірыі: “Ня ўвойдзе ён у горад гэты, ані выпусьціць у яго стралы, і не наставіць супраць яго шчыта, і не насыпе кругом яго валу.</verse>
				<verse number="33">Шляхам, якім ён прыйшоў, вернецца, і ў горад гэты ня ўвойдзе, — кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="34">Я абараню горад гэты і выратую яго дзеля Сябе і дзеля слугі Свайго, Давіда”».</verse>
				<verse number="35">І сталася, што ў тую самую ноч выйшаў анёл ГОСПАДА, і пабіў у табары Асірыйцаў сто восемдзесят пяць тысячаў чалавек. Калі раніцаю яны падняліся, убачылі, што ўсе вакол мёртвыя.</verse>
				<verse number="36">Тады Санхэрыў, валадар Асірыі, сабраўся, і адступіў, і пайшоў, і затрымаўся ў Нініве.</verse>
				<verse number="37">І калі ён пакланяўся ў доме Нісроха, бога свайго, Адрамэлех і Шарэцэр, сыны ягоныя, забілі яго мячом і ўцяклі ў зямлю Арарат. А замест яго стаў валадарыць сын ягоны Эсар-Хадон.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="20">
				<verse number="1">У тыя дні Эзэкія захварэў сьмяротна. І прыйшоў да яго прарок Ісая, сын Амоса, і сказаў яму: «Гэта кажа ГОСПАД: “Упарадкуй дом свой, бо памрэш і ня будзеш жыць”».</verse>
				<verse number="2">І Эзэкія адвярнуўся тварам да сьцяны, і маліўся да ГОСПАДА, кажучы:</verse>
				<verse number="3">«ГОСПАДЗЕ! Узгадай, што я хадзіў перад абліччам Тваім верна і са шчырым сэрцам, і рабіў тое, што мілае Табе». І заплакаў Эзэкія ўголас.</verse>
				<verse number="4">І не перайшоў Ісая яшчэ і паловы гораду, як было да яго слова ГОСПАДА, кажучы:</verse>
				<verse number="5">«Вярніся і скажы Эзэкіі, валадару народу Майго: “Гэта кажа ГОСПАД, Бог Давіда, бацькі твайго. Я пачуў малітву тваю і ўбачыў сьлёзы твае, і вось, Я аздараўлю цябе, і на трэйці дзень ты пойдзеш у Дом ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="6">І Я дадам да дзён тваіх пятнаццаць гадоў, і вызвалю з рукі валадара Асірыі цябе і горад гэты, і вазьму пад апеку горад гэты дзеля Сябе і дзеля Давіда, слугі Майго”».</verse>
				<verse number="7">І сказаў Ісая: «Вазьміце аладку з фігаў». І ўзялі яе, і паклалі на скулу, і Эзэкія ачуняў.</verse>
				<verse number="8">І сказаў Эзэкія Ісаі: «Які знак будзе, што ГОСПАД аздаровіць мяне, і што на трэйці дзень я пайду ў Дом ГОСПАДА?»</verse>
				<verse number="9">Ісая сказаў яму: «Такі будзе табе знак ад ГОСПАДА, што ГОСПАД споўніць слова, якое Ён сказаў. Ці цень мае прайсьці наперад на дзесяць ступеняў, ці адступіцца на дзесяць ступеняў?»</verse>
				<verse number="10">Эзэкія сказаў: «Лёгка для ценю прайсьці наперад на дзесяць ступеняў. Не хачу гэтак, але няхай цень вернецца назад на дзесяць ступеняў!»</verse>
				<verse number="11">І клікаў прарок Ісая ГОСПАДА, і Ён перасунуў назад цень на ступенях гадзіньніка Ахаза на дзесяць ступеняў.</verse>
				<verse number="12">У той час Бэрадах-Баладан, сын Баладана, валадара Бабілону, паслаў лісты і падарункі Эзэкіі, бо даведаўся, што ён быў хворы і паздаравеў.</verse>
				<verse number="13">І цешыўся Эзэкія з прыходу іхняга, і паказаў ім увесь скарб свой, срэбра і золата, пахнідлы і дарагі алей, збройню сваю і ўсё, што знаходзілася ў скарбніцах ягоных. І не засталося ніводнай рэчы, якой бы Эзэкія не паказаў ім у палацы сваім і ў-ва ўсёй дзяржаве сваёй.</verse>
				<verse number="14">І прыйшоў да валадара Эзэкіі прарок Ісая, і сказаў яму: «Што казалі тыя людзі і адкуль прыйшлі яны да цябе?» Эзэкія сказаў яму: «З далёкай зямлі прыйшлі яны, з Бабілону».</verse>
				<verse number="15">І спытаўся Ісая: «Што бачылі яны ў доме тваім?» Эзэкія адказаў: «Усё, што ёсьць у доме маім, бачылі яны. Не было ніводнай рэчы, якой бы я не паказаў ім».</verse>
				<verse number="16">І сказаў Ісая Эзэкіі: «Паслухай слова ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="17">Вось, прыйдуць дні, што ўсё, што ў палацы тваім і што сабралі бацькі твае аж да гэтага дня, забяруць у Бабілон, і не застанецца нічога, — кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="18">Таксама дзяцей тваіх, якія выйдуць з цябе, якіх ты народзіш, забяруць, і стануць яны эўнухамі ў палацы валадара Бабілону».</verse>
				<verse number="19">І сказаў Эзэкія Ісаі: «Добрае слова ГОСПАДА, якое ты сказаў». І сказаў сабе: «Будзе мір і дабрабыт, прынамсі, у дні мае ».</verse>
				<verse number="20">А іншыя дзеяньні Эзэкіі, і мужнасьць ягоная, і як ён выкапаў студню і канал, і ўвёў ваду ў горад, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.</verse>
				<verse number="21">І супачыў Эзэкія з бацькамі сваімі, а замест яго валадарыў Манаса, сын ягоны.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="21">
				<verse number="1">Манаса меў дванаццаць гадоў, калі стаў валадаром, і пяцьдзясят пяць гадоў ён валадарыў у Ерусаліме. Маці ягоная называлася Хефцыба.</verse>
				<verse number="2">І дапускаўся ён ліхоты ў вачах ГОСПАДА па звычаю народаў, якія зьнішчыў ГОСПАД перад абліччам сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="3">І адбудаваў ён узгоркі, якія быў зьнішчыў Эзэкія, бацька ягоны, і пабудаваў ахвярнікі Баалу, і зрабіў Астарту, як рабіў Ахаў, валадар Ізраіля, і пакланяўся ўсяму войску нябеснаму, і служыў яму.</verse>
				<verse number="4">І пабудаваў ён ахвярнікі ў Доме ГОСПАДА, пра які сказаў ГОСПАД: «У Ерусаліме Я зьмяшчу імя Маё».</verse>
				<verse number="5">І пабудаваў ён ахвярнікі ўсяму войску нябеснаму на абодвух панадворках Дому ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="6">І правёў ён сына свайго праз агонь, і займаўся варажбой і чарамі, паставіў тых, што выклікаюць духаў памёршых, і вешчуноў, і шмат рабіў ён зла ў вачах ГОСПАДА, каб гнявіць Яго.</verse>
				<verse number="7">І паставіў ён ідала Астарты, якога зрабіў, у Сьвятыні, пра якую ГОСПАД сказаў Давіду і Салямону, сыну ягонаму: «У гэтай Сьвятыні і ў Ерусаліме, які Я выбраў з усіх пакаленьняў Ізраіля, Я зьмяшчу імя Маё навечна.</verse>
				<verse number="8">І ўжо больш ня будзе нага Ізраіля блукаць далёка ад зямлі, якую Я даў бацькам іхнім, калі толькі будуць яны выконваць усё тое, што Я загадаў ім, і ўвесь Закон, які даў ім Майсей, слуга Мой».</verse>
				<verse number="9">Але яны не паслухалі Яго, і, зьведзеныя Манасам, дапускаліся ліхоты горш, чым народы, якія вынішчыў ГОСПАД перад абліччам сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="10">І прамаўляў ГОСПАД праз слугаў Сваіх, прарокаў, кажучы:</verse>
				<verse number="11">«За тое, што Манаса, валадар Юды, дапускаўся такіх брыдотаў, горшых чым тыя, якіх дапускаліся Амарэйцы перад ім, і ўцягнуў у грэх Юду ідаламі сваімі,</verse>
				<verse number="12">вось што кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Я навяду няшчасьці на Ерусалім і Юду, што ў кожнага, хто пачуе, зазьвініць у абодвух вушах ягоных.</verse>
				<verse number="13">І працягну Я над Ерусалімам мерку Самарыі і грунтвагу дому Ахава, і вытру Ерусалім, як выціраецца міска, вытру і перавярну дагары дном.</verse>
				<verse number="14">Я адкіну рэшту спадчыны Маёй, і аддам яе ў рукі ворагаў іхніх, і станецца яна рабункам і здабычай усіх ворагаў іхніх.</verse>
				<verse number="15">Бо яны рабілі ліхое перад вачыма Маімі і гнявілі Мяне з таго дня, як выйшлі бацькі іхнія з Эгіпту, аж па гэты дзень”».</verse>
				<verse number="16">Таксама Манаса праліваў вельмі шмат нявіннай крыві, аж напоўніў ёй Ерусалім ад краю да краю, ня лічачы грахоў, у якія ўцягнуў Юду, дапускаючы таго, што ліхое ў вачах ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="17">А рэшта дзеяньняў Манасы, і ўсё, што ён зрабіў, і грахі, якіх дапускаўся, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.</verse>
				<verse number="18">І супачыў Манаса з бацькамі сваімі, і быў пахаваны ў садзе дому свайго, у садзе Узіі. Пасьля яго стаў валадаром Амон, сын ягоны.</verse>
				<verse number="19">Амон меў дваццаць два гады, калі стаў валадаром, і валадарыў ён у Ерусаліме два гады. Маці ягоная называлася Мешулемэт, дачка Харуца з Ётбы.</verse>
				<verse number="20">І дапускаўся ён ліхоты ў вачах ГОСПАДА, як Манаса, бацька ягоны,</verse>
				<verse number="21">і хадзіў усімі шляхамі, якімі хадзіў бацька ягоны, і служыў ідалам, якім служыў бацька ягоны, і пакланяўся ім.</verse>
				<verse number="22">І пакінуў ён ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх, і не хадзіў шляхам ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="23">І змовіліся супраць яго слугі ягоныя, і забілі валадара ў доме ягоным.</verse>
				<verse number="24">Але народ зямлі забіў усіх, якія былі змовіўшыся супраць валадара Амона, і выбралі сабе на валадара замест яго Ёсію, сына ягонага.</verse>
				<verse number="25">А іншыя дзеяньні Амона і ўсё, што ён рабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.</verse>
				<verse number="26">І пахавалі яго ў садзе Узіі ў магіле ягонай. Пасьля яго стаў валадарыць Ёсія, сын ягоны.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="22">
				<verse number="1">Ёсія меў восем гадоў, калі пачаў валадарыць, і трыццаць адзін год ён быў валадаром у Ерусаліме. Маці ягоная называлася Едыда, дачка Адаі з Бацкату.</verse>
				<verse number="2">І рабіў ён тое, што мілым было ў вачах ГОСПАДА, і хадзіў у-ва ўсім шляхам Давіда, бацькі свайго, і не зварочваў ані направа, ані налева.</verse>
				<verse number="3">У васямнаццатым годзе валадара Ёсіі паслаў валадар пісара Шафана, сына Ацаліі, сына Мэшуляма, у Дом ГОСПАДА, кажучы:</verse>
				<verse number="4">«Ідзі да першасьвятара Хількіі. І няхай ён палічыць срэбра, якое ахвяравана ў Доме ГОСПАДА, што сабралі прыдзьвернікі ад народу.</verse>
				<verse number="5">І няхай дадуць яго загадчыкам працы у Доме ГОСПАДА, а яны няхай дадуць яго работнікам, якія працуюць у Доме ГОСПАДА,</verse>
				<verse number="6">цесьлярам, будаўнікам, мулярам, і на куплю дрэва, чэсаных камянёў дзеля направы Сьвятыні.</verse>
				<verse number="7">Толькі ня трэба дамагацца ад іх справаздачы з грошаў, якія ім даручаны, бо яны працуюць чэсна».</verse>
				<verse number="8">І сказаў першасьвятар Хількія пісару Шафану: «Знайшоў я кнігу Закону ў Доме ГОСПАДА». І даў Хількія кнігу Шафану, і ён чытаў яе.</verse>
				<verse number="9">І пайшоў пісар Шафан да валадара, і прынёс яму вестку, кажучы: «Слугі твае ўзялі грошы, якія знайшлі ў Сьвятыні, і перадалі іх загадчыкам працаў у Доме ГОСПАДА».</verse>
				<verse number="10">І паведаміў пісар Шафан валадару: «Сьвятар Хількія даў мне кнігу». І Шафан прачытаў яе валадару.</verse>
				<verse number="11">Калі валадар пачуў словы кнігі Закону, разьдзёр шаты свае</verse>
				<verse number="12">і загадаў сьвятару Хількіі, і Ахікаму, сыну Шафана, і Ахбору, сыну Міхея, і Шафану, пісару, і Асаі, слузе валадара, кажучы:</verse>
				<verse number="13">«Ідзіце і спытайце ГОСПАДА што да мяне і што да народу, і адносна ўсяго Юды паводле словаў кнігі, якая знойдзена, бо вялікі гнеў ГОСПАДА ўзгарэўся супраць нас, бо ня слухалі бацькі нашыя словаў кнігі гэтае, каб выканаць усё, што ў ёй напісана».</verse>
				<verse number="14">І пайшлі сьвятар Хількія, і Ахікам, і Ахбор, і Шафан, і Асая да Хульды, прарочыцы, жонкі Шальлюма, сына Тыквы, сына Хархаса, вартаўніка адзеньня. Яна жыла ў Ерусаліме, у новым горадзе, і гаварылі з ёй.</verse>
				<verse number="15">Яна сказала ім: «Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Скажыце чалавеку, які паслаў вас да мяне:</verse>
				<verse number="16">"Гэта кажа ГОСПАД. Вось, Я навяду ліха на месца гэтае і на жыхароў ягоных, усе словы кнігі, якую чытаў валадар Юды,</verse>
				<verse number="17">бо яны пакінулі Мяне і складалі ахвяры чужым багам, і гнявілі Мяне ўсімі ўчынкамі рук сваіх. Таму ўзгарэўся гнеў Мой на месца гэтае і не патухне".</verse>
				<verse number="18">А што да валадара Юды, які паслаў вас, каб запытацца ГОСПАДА, скажыце яму так: "Вось што кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля. За тое, што ты слухаў словы кнігі,</verse>
				<verse number="19">і стрывожылася сэрца тваё і ты ўпакорыўся перад ГОСПАДАМ, пачуўшы прароцтвы супраць гораду гэтага і жыхароў ягоных, што яны будуць спусташэньнем і праклёнам, і разьдзёр ты адзеньне сваё, і плакаў перада Мною, Я выслухаў цябе, — кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="20">Таму Я далучу цябе да бацькоў тваіх і будзеш ты пахаваны ў магіле сваёй, каб вочы твае ня бачылі ўсяго таго гора, якое Я навяду на месца гэтае"”». І яны расказалі валадару тое, што пачулі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="23">
				<verse number="1">І паслаў валадар, і сабраліся да яго ўсе старшыні Юды і Ерусаліму.</verse>
				<verse number="2">І ўвайшоў валадар у Дом ГОСПАДА, і ўсе людзі Юды, і ўсе жыхары Ерусаліма з ім, сьвятары і прарокі і ўвесь народ ад малога да вялікага. І прачытаў ён у вушы іхнія ўсе словы Кнігі Запавету, якую знайшлі ў Доме ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="3">І стаў валадар на ўзвышэньні, і заключыў запавет перад ГОСПАДАМ, што яны будуць хадзіць за ГОСПАДАМ і будуць спаўняць прыказаньні Ягоныя, і пастановы, і закон усім сэрцам і ўсёй душой, каб выканаць словы запавету гэтага, якія запісаныя ў кнізе гэтай. І ўвесь народ далучыўся да запавету.</verse>
				<verse number="4">І загадаў валадар першасьвятару Хількіі і іншым сьвятарам, і прыдзьвернікам, каб выкінулі са Сьвятыні ГОСПАДА ўсе рэчы, зробленыя для Баала і Астарты, і для ўсяго войска нябеснага. І ён спаліў усё гэта па-за Ерусалімам у даліне Кедрону, а попел іхні занёс у Бэтэль.</verse>
				<verse number="5">І паскідаў ён сьвятароў паганскіх, якіх паставілі валадары Юды і якія кадзілі на ўзгорках у гарадах Юды і ў ваколіцах Ерусаліму, і якія кадзілі Баалу, сонцу, месяцу, сузор’ям і ўсяму войску нябеснаму.</verse>
				<verse number="6">І вынес ён са Сьвятыні ГОСПАДА Астарту, і занёс яе па-за Ерусалім у даліну Кедрону, і спаліў яе там. І сьцёр яе на парахно, і кінуў яе на магілы людзей простых.</verse>
				<verse number="7">І разваліў ён дамы распусьніцаў, якія былі пры Доме ГОСПАДА, дзе жанчыны ткалі адзеньне для Астарты.</verse>
				<verse number="8">І выгнаў ён усіх сьвятароў паганскіх з гарадоў Юды, і апаганіў узгоркі, дзе сьвятары гэтыя складалі ахвяры ад Гівы аж да Бээр-Шэвы. І зруйнаваў узгорак брамы, які быў каля ўваходу ў браму Егошуа, начальніка гораду, з левага боку ад гарадзкой брамы.</verse>
				<verse number="9">І сьвятарам узгоркаў забаранялася прыступаць да ахвярніка ГОСПАДА ў Ерусаліме, толькі маглі яны есьці праснакі між братоў сваіх.</verse>
				<verse number="10">І апаганіў ён Тафэт, што ў даліне Бэн-Гінном, каб ужо ніхто не праводзіў сына свайго або дачку праз агонь Малоха.</verse>
				<verse number="11">І загадаў прыбраць коней, якіх валадары Юды пасьвячалі сонцу, ад уваходу ў Дом ГОСПАДА каля жытла Натан-Мэлеха, эўнуха, якое на панадворку, і спаліў агнём калясьніцы сонца.</verse>
				<verse number="12">І ахвярнікі на даху пакоя Ахаза, якія зрабілі валадары Юды, і ахвярнікі, якія зрабіў Манаса ў абодвух панадворках Дому ГОСПАДА, валадар зьнішчыў, а пыл ад іх укінуў у ручай Кедрон.</verse>
				<verse number="13">І апаганіў ён узгоркі насупраць Ерусаліму з правага боку гары Аліўнай, якія Салямон, валадар Ізраіля, паставіў для Астарты, брыдоты Сідонцаў, і Кемоша, брыдоты Мааву, і Мількома, брыдоты сыноў Амона.</verse>
				<verse number="14">І паразьбіваў ён слупы, і высек сьвятыя гаі, і засыпаў месца іх косткамі чалавечымі.</verse>
				<verse number="15">І таксама ахвярнік, які быў у Бэтэлі, узгорак, зроблены Ерабаамам, сынам Навата, які ўцягнуў ў грэх Ізраіля, і вось, ахвярнік гэты і ўзгорак разваліў, і спаліў, і сьцёр у пыл, і спаліў Астарту.</verse>
				<verse number="16">І глянуў Ёсія, і ўбачыў магілы, якія там былі на гары, і загадаў выняць косткі з магілаў і спаліць на ахвярніку, і апаганіць яго паводле слова ГОСПАДА, якое абвясьціў чалавек Божы, прадказаўшы падзеі гэтыя.</verse>
				<verse number="17">І спытаўся Ёсія: «Што гэта за помнік, які я бачу?» Адказалі яму жыхары гораду: «Гэта магіла чалавека Божага, які прыйшоў з Юды і прадказаў тое, што ты зрабіў з ахвярнікам у Бэтэлі».</verse>
				<verse number="18">І сказаў ён: «Пакіньце яго ў супакоі. Няхай ніхто не чапае костак ягоных». І косткі ягоныя пакінулі некранутымі разам з косткамі прарока, які прыйшоў з Самарыі.</verse>
				<verse number="19">І ўсе дамы ўзгоркаў, якія былі па гарадах Самарыі пабудаваныя валадарамі Ізраіля на зьнявагу ГОСПАДА, Ёсія разваліў і зрабіў з імі, як у Бэтэлі.</verse>
				<verse number="20">І пазабіваў ён усіх паганскіх сьвятароў узгоркаў, якія там былі пры ахвярніках, і папаліў на іх косткі іхнія, а пасьля вярнуўся ў Ерусалім.</verse>
				<verse number="21">І загадаў валадар усяму народу: «Сьвяткуйце Пасху ГОСПАДА, Бога вашага, як напісана ў кнізе Запавету гэтага».</verse>
				<verse number="22">Бо не была Пасха сьвяткаваная ад часоў судзьдзяў, якія судзілі Ізраіля, і ўвесь час валадароў Ізраіля і валадароў Юды.</verse>
				<verse number="23">Толькі ў васямнаццатым годзе валадарвньня Ёсіі сьвяткавалі Пасху ГОСПАДА ў Ерусаліме.</verse>
				<verse number="24">Таксама Ёсія вынішчыў тых, якія выклікалі памёршых, і чараўнікоў, і зьнішчыў тэрафімы, ідалы і ўсе брыдоты, якія былі ў зямлі Юды і ў Ерусаліме, каб выканаць словы Закону, запісаныя ў кнізе, якую знайшоў сьвятар Хількія ў Доме ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="25">Перад ім не было такога валадара, які б навярнуўся да ГОСПАДА ўсім сэрцам сваім і ўсёю душою сваёй, і ўсёю сілаю сваёй згодна з усім законам Майсея, і пасьля яго не зьявіўся падобны яму.</verse>
				<verse number="26">Аднак ГОСПАД не спыніў ярасьці гневу Свайго, які ўзгарэўся супраць Юды за ўсе зьнявагі, якія прычыніў Яму Манаса.</verse>
				<verse number="27">І сказаў ГОСПАД: «Нават Юду Я адкіну ад аблічча Майго, як Я адкінуў Ізраіля. І адкіну горад гэты, які Я выбраў, Ерусалім, і Сьвятыню, пра якую Я сказаў: “Там будзе імя Маё!”»</verse>
				<verse number="28">А іншыя дзеяньні Ёсіі і ўсё, што ён зрабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.</verse>
				<verse number="29">У дні ягоныя фараон Нэхо, валадар Эгіпту, пайшоў на валадара Асірыі на раку Эўфрат. І выйшаў супраць яго валадар Ёсія, і быў забіты ім у Мэгіддо, калі ўбачыў яго.</verse>
				<verse number="30">І павезьлі слугі яго мёртвым на калясьніцы з Мэгіддо, і прывезьлі ў Ерусалім, і пахавалі яго ў магіле ягонай. А народ краіны ўзяў сына ягонага Егаахаза, і памазаў яго, і паставіў яго валадаром на месца бацькі ягонага.</verse>
				<verse number="31">Егаахаз меў дваццаць тры гады, калі стаў валадаром, і валадарыў ён у Ерусаліме толькі тры месяцы. Маці ягоная называлася Хамуталь, дачка Ярэміі з Лібны.</verse>
				<verse number="32">І дапускаўся ён таго, што ліхім было ў вачах ГОСПАДА, паводле ўсяго таго, што рабілі бацькі ягоныя.</verse>
				<verse number="33">І фараон Нэхо ўвязьніў яго ў Рыўлі, у зямлі Хамат, каб не валадарыў ён у Ерусаліме, і наклаў на краіну падатак — сто талентаў срэбра і талент золата.</verse>
				<verse number="34">І паставіў фараон Нэхо валадаром Эліякіма, сына Ёсіі, замест бацькі ягонага, Ёсіі, і зьмяніў імя ягонае на Егаякім. А Егаахаза ўзяў і завёў у Эгіпет, дзе ён і памёр.</verse>
				<verse number="35">І Егаякім дастаўляў фараону срэбра і золата, і мусіў ён ападаткаваць зямлю, каб дастаўляць срэбра паводле загаду фараона, і ад кожнага ў краіне паводле вызначанага падатку вымагаў срэбра і золата, каб даваць фараону Нэхо.</verse>
				<verse number="36">Егаякім меў дваццаць пяць гадоў, калі стаў валадаром, і адзінаццаць гадоў валадарыў у Ерусаліме. Маці ягоная называлася Зэбіда, дачка Пэдаі з Румы.</verse>
				<verse number="37">І рабіў ён тое, што ліхім было ў вачах ГОСПАДА, як рабілі бацькі ягоныя.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="24">
				<verse number="1">У дні ягоныя прыйшоў Нэвухаднэцар, валадар Бабілону, і Егаякім стаўся слугой ягоныым на тры гады, а пасьля збунтаваўся супраць яго.</verse>
				<verse number="2">І ГОСПАД паслаў на яго дружыны Халдэйцаў, і дружыны Сірыйцаў, і дружыны Мааўлянаў, і дружыны сыноў Амона, і паслаў іх на Юду, каб зьнішчыць яго паводле слова ГОСПАДА, якое Ён гаварыў праз слугаў Сваіх, прарокаў.</verse>
				<verse number="3">І сталася гэтае дзеля гневу ГОСПАДА на Юду, каб адкінуць яго ад аблічча Свайго дзеля грахоў Манасы, якія ён рабіў,</verse>
				<verse number="4">і дзеля нявіннай крыві, якую праліў, і напоўніў Ерусалім крывёю нявіннаю. І не хацеў ГОСПАД прабачыць.</verse>
				<verse number="5">А іншыя дзеяньні Егаякіма і ўсё, што ён рабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.</verse>
				<verse number="6">І супачыў Егаякім з бацькамі сваімі, а замест яго стаў валадаром Егаяхін, сын ягоны.</verse>
				<verse number="7">І валадар Эгіпецкі не выходзіў ужо з зямлі сваёй, бо валадар Бабілону заваяваў усё ад ракі Эгіпецкай аж да ракі Эўфрат, усё, што належала да валадара Эгіпту.</verse>
				<verse number="8">Егаяхін меў васямнаццаць гадоў, калі стаў валадаром, і валадарыў ён у Ерусаліме тры месяцы. Маці ягоная называлася Нэхушта, дачка Эльнатана з Ерусаліму.</verse>
				<verse number="9">І рабіў ён ліхое перад ГОСПАДАМ, як рабіў бацька ягоны.</verse>
				<verse number="10">У той час слугі Нэвухаднэцара, валадара Бабілону, выйшлі супраць Ерусаліму і аблажылі горад.</verse>
				<verse number="11">І прыйшоў Нэвухаднэцар, валадар Бабілону, да гораду, а слугі ягоныя аблягалі яго.</verse>
				<verse number="12">І выйшаў Егаяхін, валадар Юды, разам з маці сваёй, і слугамі сваімі, князямі і эўнухамі, да валадара Бабілону. І валадар Бабілону ўзяў яго ў восьмым годзе валадараньня свайго.</verse>
				<verse number="13">І забраў ён таксама ўсе скарбы Дому ГОСПАДА і скарбы палацу валадарскага, і паламаў усе залатыя рэчы, якія зрабіў Салямон, валадар Ізраіля, ў Сьвятыні ГОСПАДА, паводле таго, што сказаў ГОСПАД.</verse>
				<verse number="14">І перасяліў ён у няволю ўвесь Ерусалім, усіх князёў, усіх ваяроў, дзесяць тысячаў палонных, і ўсіх кавалёў і цесьляроў. І засталіся толькі найбяднейшыя людзі.</verse>
				<verse number="15">І перасяліў ён таксама Егаяхіна ў Бабілон, і маці валадара, і жонак валадара, і эўнухаў, і магнатаў усіх забраў у няволю з Ерусаліму ў Бабілон.</verse>
				<verse number="16">І ўсё войска, сем тысячаў, і кавалёў, і цесьляроў тысячу, і ўсіх, здатных да вайны, вывеў валадар Бабілону ў няволю, у Бабілон.</verse>
				<verse number="17">І валадар Бабілонскі паставіў валадаром дзядзьку [Егаяхіна] Матанію, зьмяніўшы імя ягонае на Сэдэкію.</verse>
				<verse number="18">Сэдэкія меў дваццаць адзін год, калі стаў валадаром, і ён валадарыў у Ерусаліме адзінаццаць гадоў. Маці ягоная называлася Хамуталь, дачка Ярэміі з Лібны.</verse>
				<verse number="19">І рабіў ён ліхое ў вачах ГОСПАДА, як рабіў Егаяхін.</verse>
				<verse number="20">Сталася гэта дзеля гневу ГОСПАДА на Ерусалім і Юду, і Ён адкінуў іх ад аблічча Свайго. І Сэдэкія збунтаваўся супраць валадара Бабілонскага.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="25">
				<verse number="1">У дзявятым годзе валадараньня ягонага, у дзясятым месяцы, у дзясяты дзень месяца прыйшоў Нэвухаднэцар, валадар Бабілонскі, з усім войскам сваім да Ерусаліму, і аблажыў яго, і збудаваў вакол яго валы.</verse>
				<verse number="2">І горад быў у аблозе аж да адзінаццатага году валадара Сэдэкіі.</verse>
				<verse number="3">У дзявяты дзень месяца пачаўся голад у горадзе, і не было ўжо хлеба для народу зямлі.</verse>
				<verse number="4">І быў зроблены вылам у муры гораду, і ноччу ўсе ваяры ўцяклі з гораду між мурамі, што каля саду валадарскага, а Халдэйцы былі вакол гораду. І выйшлі яны дарогай у кірунку Арабы.</verse>
				<verse number="5">І войска Халдэйцаў кінулася ў пагоню за валадаром, і дагналі яго на раўніне каля Ерыхону, і ўсё войска ягонае рассыпалася і пакінула яго.</verse>
				<verse number="6">І схапілі валадара, і прывялі да валадара Бабілонскага ў Рыўлю, і выдадзены быў на яго прысуд.</verse>
				<verse number="7">І сыноў Сэдэкіі забілі на вачах ягоных, а яму вырвалі вочы, і закулі яго ў мядзяныя кайданы, і адвялі ў Бабілон.</verse>
				<verse number="8">У пятым месяцы, у сёмы дзень месяца, а гэта быў дзевятнаццаты год Нэвухаднэцара, валадара Бабілонскага, увайшоў у Ерусалім Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, слуга валадара Бабілонскага.</verse>
				<verse number="9">І спаліў ён Дом ГОСПАДА, і палац валадара, і ўсе дамы ў Ерусаліме, і кожны вялікі дом спаліў агнём.</verse>
				<verse number="10">І войска Халдэйскае, якое было разам з начальнікам целаахоўнікаў, збурыла ўвесь мур вакол Ерусаліму.</verse>
				<verse number="11">А рэшту народу, якая засталася ў горадзе, і ўцекачоў, якія перайшлі да валадара Бабілонскага, а таксама людзей простых Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, перасяліў у няволю.</verse>
				<verse number="12">Толькі некаторых бедных людзей зямлі начальнік целаахоўнікаў пакінуў як вінаградараў і земляробаў.</verse>
				<verse number="13">І паламалі Хэлдэйцы мядзяныя слупы ў Доме ГОСПАДА, і падставы, і мора мядзянае, і забралі медзь іхнюю ў Бабілон.</verse>
				<verse number="14">І забралі катлы, лапаткі, нажніцы, лыжкі і ўвесь посуд мядзяны, якім карысталіся пры служэньні.</verse>
				<verse number="15">Начальнік целаахоўнікаў забраў таксама кадзільніцы і келіхі, якія былі з золата і срэбра.</verse>
				<verse number="16">А медзі з двух слупоў і аднаго мора, і падставаў, якія Салямон зрабіў для Дому ГОСПАДА, нельга было зважыць.</verse>
				<verse number="17">Васямнаццаць локцяў меў у вышыню адзін слуп, і галавіца ягоная была з медзі, а вышыня галавіцы была пяць локцяў. Вакол галавіцы было сеціва з яблыкамі гранату, усё з медзі. І другі слуп меў таксама сеціва.</verse>
				<verse number="18">Начальнік целаахоўнікаў узяў таксама Сэраю, першасьвятара, і намесьніка ягонага Сафонію, а таксама трох прыдзьвернікаў.</verse>
				<verse number="19">А з горада ўзяў ён аднаго эўнуха, які быў начальнікам войска, і пяць чалавек з атачэньня валадара, якіх знайшлі ў горадзе, галоўнага пісара войска, які запісваў у войска народ зямлі, а таксама шэсьцьдзесят людзей простых, што былі ў горадзе.</verse>
				<verse number="20">І ўзяў іх Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, і завёў да валадара Бабілонскага ў Рыўлю.</verse>
				<verse number="21">І валадар Бабілонскі загадаў забіць іх, і замардаваў іх у Рыўлі, у зямлі Хамат. І быў Юда выселены з зямлі сваёй.</verse>
				<verse number="22">А над народам, што застаўся ў зямлі Юды, які пакінуў Нэвухаднэцар, валадар Бабілонскі, паставіў начальнікам Гедалію, сына Ахікама, сына Шафана.</verse>
				<verse number="23">І ўсе начальнікі войска і людзі іхнія, даведаўшыся, што валадар Бабілонскі прызначыў Гедалію начальнікам, прыйшлі да Гедаліі ў Міцпу. І прыйшлі Ізмаэль, сын Нэтаніі, Ёханан, сын Карэаха, Сэрая, сын Танхумэта з Нэтофы, і Язанія, сын Маахата, яны і людзі іхнія.</verse>
				<verse number="24">І пакляўся Гедалія ім і людзям іхнім, і сказаў ім: «Ня бойцеся служыць Халдэйцам, жывіце на зямлі і служыце валадару Бабілонскаму, і добра будзе вам”».</verse>
				<verse number="25">Але ў сёмы месяц прыйшоў Ізмаэль, сын Нэтаніі, сына Элішамы, з роду валадарскага, і дзесяць чалавек з ім, і забілі яны Гедалію, а таксама Юдэяў і Халдэйцаў, якія былі з ім у Міцпе.</verse>
				<verse number="26">І ўстаў увесь народ, ад малога да вялікага, і начальнік войска, і пайшлі ў Эгіпет, бо баяліся Халдэйцаў.</verse>
				<verse number="27">І сталася ў трыццаць сёмым годзе пасьля высяленьня ў няволю Егаяхіна, валадара Юды, у дванаццаты месяц, у дваццаць сёмы дзень месяца, Эвіль-Мэрадах, валадар Бабілонскі, у год, у які пачаў валадарыць, вызваліў Егаяхіна, валадара Юды, з вязьніцы.</verse>
				<verse number="28">І ён гаварыў з ім ласкава, і падняў пасад ягоны па-над пасадамі валадароў, якія былі з ім у Бабілоне.</verse>
				<verse number="29">І зьняў Егаяхін шаты вязьнічныя, і еў заўсёды перад валадаром у-ва ўсе дні жыцьця свайго.</verse>
				<verse number="30">І той забясьпечваў яго заўсёды ўтрыманьнем валадарскім, дзень у дзень, у-ва ўсе дні жыцьця ягонага.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="13">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Адам, Сэт, Энос,</verse>
				<verse number="2">Кейнан, Магалялеэль, Ярэд,</verse>
				<verse number="3">Энох, Мэтушэлях, Лямэх,</verse>
				<verse number="4">Ной, Сэм, Хам і Яфэт.</verse>
				<verse number="5">Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Туваль, Мэшэх і Тырас.</verse>
				<verse number="6">Сыны Гамэра: Ашкеназ, Рыфат і Тагарма.</verse>
				<verse number="7">Сыны Явана: Эліша, Таршыш, Кітым і Раданім.</verse>
				<verse number="8">Сыны Хама: Куш, Міцраім, Пут і Ханаан.</verse>
				<verse number="9">Сыны Куша: Сэва, Хавіля, Саўта, Раама і Саўтэха. А сыны Раамы: Шэва і Дэдан.</verse>
				<verse number="10">Куш нарадзіў Німрода; ён пачаў быць магутным на зямлі.</verse>
				<verse number="11">А Міцраім нарадзіў Людыма і Анаміма, і Легавіма, і Нафтухіма,</verse>
				<verse number="12">і Патрусіма, і Касьлюхіма, ад якіх паходзяць Філістынцы, і Кафторыма.</verse>
				<verse number="13">А Ханаан нарадзіў Сідона, першароднага свайго, і Хета,</verse>
				<verse number="14">і Евусея, і Амарэя, і Гіргашэя,</verse>
				<verse number="15">і Хівея, і Аркея, і Сінея,</verse>
				<verse number="16">і Арвадзея, і Цэмарэя, і Хаматэя.</verse>
				<verse number="17">Сыны Сэма: Элям, Асур, Арпахшад, Люд, Арам, Уц, Хуль, Гетэр і Мэшэх.</verse>
				<verse number="18">Арпахшад нарадзіў Шэляха, а Шэлях нарадзіў Эвэра.</verse>
				<verse number="19">У Эвэра нарадзіліся два сыны: імя аднаго Пэлег, бо ў дні ягоныя разьдзялілася зямля; а імя брата ягонага — Ёктан.</verse>
				<verse number="20">Ёктан нарадзіў Альмадада, і Шалефа, і Хацармавэта, і Яраха,</verse>
				<verse number="21">і Гадарама, і Узаля, і Дыклю,</verse>
				<verse number="22">і Аваля, і Авімаэля, і Шэву,</verse>
				<verse number="23">і Афіра, і Хавілю, і Ёвава. Гэтыя ўсе — сыны Ёктана.</verse>
				<verse number="24">Сэм, Арпахшад, Шэлях,</verse>
				<verse number="25">Эвэр, Пэлег, Рэву,</verse>
				<verse number="26">Сэруг, Нахор, Тэрах,</verse>
				<verse number="27">Абрам, ён жа Абрагам.</verse>
				<verse number="28">Сыны Абрагама: Ісаак і Ізмаэль.</verse>
				<verse number="29">Вось радавод іхні: першародны Ізмаэля Наваёт, Кедар, Адбээль, Міўсам,</verse>
				<verse number="30">Мішма, Дума, Маса, Хадад, Тэма,</verse>
				<verse number="31">Етур, Нафіш і Кедма. Гэта сыны Ізмаэля.</verse>
				<verse number="32">[Вось] сыны Кетуры, наложніцы Абрагама; яна нарадзіла Зімрана, Ёкшана, Мэедана, Мадыяна, Ішбака і Шуаха. А сыны Ёкшана: Шэва і Дэдан.</verse>
				<verse number="33">Сыны Мадыяна: Эфа, Этэр, Ханох, Авіда і Ельдаа. Гэтыя ўсе — сыны Кетуры.</verse>
				<verse number="34">I нарадзіў Абрагам Ісаака. Сыны Ісаака: Эзаў і Ізраіль.</verse>
				<verse number="35">Сыны Эзава: Эліфаз, Рэўэль, Еуш, Ялам і Карах.</verse>
				<verse number="36">Сыны Эліфаза: Тэман, Амар, Цэфо, Гатам, Кеназ, Тымна і Амалек.</verse>
				<verse number="37">Сыны Рэўэля: Нахат, Зэрах, Шамма і Міза.</verse>
				<verse number="38">А сыны Сэіра: Лётан, Шаваль, Цывеон, Ана, Дышон, Эцэр і Дышан.</verse>
				<verse number="39">Сыны Лётана: Хоры і Гамам; і сястра Лётана — Тымна.</verse>
				<verse number="40">Сыны Шаваля: Алян, Манахат, Эваль, Шэфі і Анам. А сыны Цывеона: Ая і Ана.</verse>
				<verse number="41">Сыны Аны: Дышон. А сыны Дышона: Хамран, Эшбан, Ітран і Херан.</verse>
				<verse number="42">Сыны Эцэра: Більган, Зааван і Яакан. Сыны Дышана: Уц і Аран.</verse>
				<verse number="43">І вось валадары, якія валадарылі ў зямлі Эдом, раней за валадараньне валадароў у Ізраілі: Бэла, сын Бэора, і імя гораду ягонага — Дынгава.</verse>
				<verse number="44">I памёр Бэла, і валадарыў пасьля яго Ёваў, сын Зэраха, з Боцры.</verse>
				<verse number="45">I памёр Ёваў, і валадарыў пасьля яго Хушам, з зямлі Тэманскае.</verse>
				<verse number="46">I памёр Хушам, і валадарыў пасьля яго Гадад, сын Бэдада, які пабіў Мадыянцаў на полі Мааўскім; імя гораду ягонага — Авіт.</verse>
				<verse number="47">I памёр Гадад, і валадарыў пасьля яго Самла з Масрэкі.</verse>
				<verse number="48">I памёр Самла, і валадарыў пасьля яго Шауль з Рэхавоту, што каля ракі.</verse>
				<verse number="49">I памёр Шауль, і валадарыў пасьля яго Баал-Ханан, сын Ахбора.</verse>
				<verse number="50">I памёр Баал-Ханан, і валадарыў пасьля яго Гадад; і імя гораду ягонага — Паі; імя жонкі ягонае — Мэгетабэль, дачка Матрэды, дачкі Мэзагавы.</verse>
				<verse number="51">I памёр Гадад. I былі князі ў Эдома: князь Тымна, князь Альва, князь Етэт,</verse>
				<verse number="52">князь Агалівама, князь Эля, князь Пінон,</verse>
				<verse number="53">князь Кеназ, князь Тэман, князь Міўцар,</verse>
				<verse number="54">князь Магдыэль, князь Ірам. Гэта князі Эдому.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">Гэта сыны Ізраіля: Рубэн, Сымон, Левій, Юда, Ісахар, Завулён,</verse>
				<verse number="2">Дан, Язэп, Бэн’ямін, Нэфталі, Гад і Ашэр.</verse>
				<verse number="3">Сыны Юды: Ер, Анан і Шэля — тры нарадзіліся ў яго ад дачкі Шуа, Ханаанянкі. I быў Ер, першародны Юды, ліхі ў вачах ГОСПАДА, і Ён усьмерціў яго.</verse>
				<verse number="4">I Тамар, нявестка ягоная, нарадзіла яму Пэрэса і Зараха. Усіх сыноў у Юды было пяць.</verse>
				<verse number="5">Сыны Пэрэса: Хецрон і Хамуль.</verse>
				<verse number="6">Сыны Зараха: Зімры, Этан, Геман, Хальколь і Дара; усіх іх пяцёра.</verse>
				<verse number="7">Сыны Хармі: Ахар, які прынёс засмучэньне Ізраілю, бо быў няверны ў заклятым.</verse>
				<verse number="8">Сыны Етана: Азарыя.</verse>
				<verse number="9">Сыны Хецрона, якія нарадзіліся ў яго: Ерахмээль, Рам і Хелувай.</verse>
				<verse number="10">Рам нарадзіў Амінадава; Амінадаў нарадзіў Нахшона, князя сыноў Юды;</verse>
				<verse number="11">Нахшон нарадзіў Сальму; Сальма нарадзіў Боаза;</verse>
				<verse number="12">Боаз нарадзіў Абэда; Абэд нарадзіў Есэя;</verse>
				<verse number="13">Есэй нарадзіў першароднага свайго Эліява, другога — Амінадава, трэцяга — Шыму,</verse>
				<verse number="14">чацьвёртага — Нэтанэля, пятага — Раддая,</verse>
				<verse number="15">шостага — Оцэма, сёмага — Давіда.</verse>
				<verse number="16">І былі сёстры іхнія: Цэруя і Абігайль. Сыны Цэруі: Абішай, Ёаў і Асаэль, тры.</verse>
				<verse number="17">Абігайль нарадзіла Амасу; а бацька Амасы — Этэр Ізмаэлянін.</verse>
				<verse number="18">А Халеў, сын Хецрона, нарадзіў ад Азувы, жонкі сваёй, і ад Ероты. І гэта сыны ейныя: Ешэр, Шаваў і Ардон.</verse>
				<verse number="19">I памерла Азува; і ўзяў сабе Халеў Эфрату, і яна нарадзіла яму Хура.</verse>
				<verse number="20">Хур нарадзіў Урыю; Урыя нарадзіў Бэцалеэля.</verse>
				<verse number="21">Потым Хецрон прыйшоў да дачкі Махіра, бацькі Гілеада, і ўзяў яе, а ён меў шэсьцьдзесят гадоў, і яна нарадзіла яму Сэгува.</verse>
				<verse number="22">Сэгуў нарадзіў Яіра, і было ў яго дваццаць тры гарады ў зямлі Гілеад.</verse>
				<verse number="23">І забраў Гешур і Арам у іх паселішчы Яіра, Кенат з вёскамі ягонымі, шэсьцьдзесят гарадоў. Гэтыя ўсе — сыны Махіра, бацькі Гілеада.</verse>
				<verse number="24">І памёр Хецрон у Халеў-Эфраце, і была жонка Хецрона, Ава, і яна нарадзіла яму Ашхура, бацьку Тэкоа.</verse>
				<verse number="25">I былі сыны Ерахмээля, першароднага Хецрона: першародны Рам, Буна, Орэн, Оцэм, Ахія.</verse>
				<verse number="26">I была ў Ерахмээля іншая жонка, імя ейнае — Атара; яна — маці Онама.</verse>
				<verse number="27">I былі сыны Рама, першароднага Ерахмээля: Маац, Ямін і Экер.</verse>
				<verse number="28">I былі сыны Онама: Шаммай і Яда. Сыны Шаммая: Надаў і Абішур.</verse>
				<verse number="29">А імя жонкі Абішура — Абігайль; і яна нарадзіла яму Ахбана і Маліда.</verse>
				<verse number="30">Сыны Надава: Сэлед і Аппаім. I памёр Сэлед бязьдзетным.</verse>
				<verse number="31">Сыны Аппаіма: Іш. Сын Іша: Шэшан. Сын Шэшана: Ахлай.</verse>
				<verse number="32">Сыны Яды, брата Шаммая: Етэр і Ёнатан. І памёр Етэр бязьдзетным.</verse>
				<verse number="33">Сыны Ёнатана: Пэлет і Заза. Гэта былі сыны Ерахмээля.</verse>
				<verse number="34">І не было ў Шэшана сыноў, адно дочкі. У Шэшана быў слуга Эгіпцянін, імя ягонае — Ярха.</verse>
				<verse number="35">І даў Шэшан дачку сваю Ярху, слузе свайму, за жонку, і яна нарадзіла яму Аттая.</verse>
				<verse number="36">Аттай нарадзіў Натана; Натан нарадзіў Завада;</verse>
				<verse number="37">Завад нарадзіў Ефлала; Ефлал нарадзіў Абэда;</verse>
				<verse number="38">Абэд нарадзіў Егу; Егу нарадзіў Азарыю;</verse>
				<verse number="39">Азарыя нарадзіў Халеца; Халец нарадзіў Элясу;</verse>
				<verse number="40">Эляса нарадзіў Сісмая; Сісмай нарадзіў Шальлюма;</verse>
				<verse number="41">Шальлюм нарадзіў Екамію; Екамія нарадзіў Элішаму.</verse>
				<verse number="42">Сыны Халева, брата Ерахмээля: Мэша, першародны ягоны, ён — бацька Зіфа; і сыны Марэшы, бацькі Хеўрона.</verse>
				<verse number="43">Сыны Хеўрона: Карах, Таппуах, Рэкем і Шэма.</verse>
				<verse number="44">Шэма нарадзіў Рахама, бацьку Яркаама; а Рэкем нарадзіў Шаммая.</verse>
				<verse number="45">Сын Шаммая: Маон, а Маон — бацька Бэт-Цура.</verse>
				<verse number="46">I Эфа, наложніца Халева, нарадзіла Харана, Моцу і Газэза. А Харан нарадзіў Газэза.</verse>
				<verse number="47">Сыны Ягдая: Рэгем, Ётам, Гешан, Пэлет, Эфа і Шааф.</verse>
				<verse number="48">Наложніца Халева, Мааха, нарадзіла Шэвэра і Тырхану.</verse>
				<verse number="49">І нарадзіла яна Шаафа, бацьку Мадманны, Шэву, бацьку Махбэны і бацьку Гівы. А дачка Халева — Ахса.</verse>
				<verse number="50">Гэта былі сыны Халева, сына Хура, першароднага Эфраты: Шаваль, бацька Кірыят-Ярыма,</verse>
				<verse number="51">Сальма, бацька Бэтлеема, Харэф, бацька Бэт-Гадэра.</verse>
				<verse number="52">I былі сыны ў Шаваля, бацькі Кірыят-Ярыма: Гароэ, Хацы, Мэнухот.</verse>
				<verse number="53">I [вось] сем’і Кірыят-Ярыма: Ітрычы, Путычы, Шуматычы і Мішраічы. Ад іх паходзяць Царацяне і Эштааляне.</verse>
				<verse number="54">Сыны Сальмы: Бэтлеем і Нэтафацяне, Атрот, Бэт-Ёваў і палова Мэнахцічаў, Царане.</verse>
				<verse number="55">Сем’і кніжнікаў, якія жылі ў Ябэцы: Тырацічы, Шымацічы, Сухацічы. Гэта Кіняне, якія паходзяць ад Хамата, бацькі дому Рэхава.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">А гэтыя былі сыны Давіда, якія нарадзіліся ў яго ў Хеўроне: першародны Амнон, ад Ахінаамы з Езрэелю; другі — Даніель, ад Абігайль з Карэлю;</verse>
				<verse number="2">трэйці — Абсалом, сын Маахі, дачкі Талмая, валадара Гешуру; чацьвёрты — Адонія, сын Хагіты;</verse>
				<verse number="3">пяты — Шэфатыя, ад Абіталь; шосты — Ітрэам, ад Еглаі, жонкі ягонае.</verse>
				<verse number="4">Шасьцёра нарадзілася ў яго ў Хеўроне. І валадарыў ён там сем гадоў і шэсьць месяцаў; і трыццаць тры гады валадарыў у Ерусаліме.</verse>
				<verse number="5">А гэтыя нарадзіліся ў яго ў Ерусаліме: Шыма, Шаваў, Натан і Салямон, чатыры ад Бат-Шэвы, дачкі Аміэля;</verse>
				<verse number="6">і Ібхар, Элішама, Эліфэлет,</verse>
				<verse number="7">Нагах, Нэфэг, Яфія,</verse>
				<verse number="8">Элішама, Эліяда і Эліфэлет — дзевяцёра.</verse>
				<verse number="9">Усе гэтыя — сыны Давіда, акрамя сыноў наложніцаў, і Тамар, сястра іхняя.</verse>
				<verse number="10">Сын Салямона: Рэхабаам; сын ягоны — Абія; сын ягоны — Аса; сын ягоны — Язафат;</verse>
				<verse number="11">сын ягоны — Ёрам; сын ягоны — Ахазія; сын ягоны — Ёаш;</verse>
				<verse number="12">сын ягоны — Амазія; сын ягоны — Азарыя; сын ягоны — Ётам;</verse>
				<verse number="13">сын ягоны — Ахаз; сын ягоны — Эзэкія; сын ягоны — Манаса;</verse>
				<verse number="14">сын ягоны — Амон; сын ягоны — Ёсія.</verse>
				<verse number="15">Сыны Ёсіі: першародны Ёханан, другі — Егаякім, трэці — Сэдэкія, чацьвёрты — Шальлюм.</verse>
				<verse number="16">Сыны Егаякіма: Ехонія, сын ягоны, і Сэдэкія, сын ягоны.</verse>
				<verse number="17">Сыны Ехоніі: Асір, Шэалтыэль, сын ягоны,</verse>
				<verse number="18">Малькірам, Пэдая, Шэнацар, Екамія, Гашама і Нэдавія.</verse>
				<verse number="19">Сыны Пэдаі: Зэрубабэль і Шымэй.; А сыны Зэрубабэля: Мэшулям, Хананія, і Шэляміт, сястра іхняя,</verse>
				<verse number="20">і Хашува, Агель, Бэрэхія, Хасадыя, Юшаў-Хэсэд — пяцёра.</verse>
				<verse number="21">Сыны Хананіі: Пэлятыя і Ешая, сыны Рэфаі, сыны Арнана, сыны Абадыі, сыны Шэханіі.</verse>
				<verse number="22">Сыны Шэханіі: Шэмая. А сыны Шэмаі: Хаттуш, Ігаал, Барыях, Нэарыя, Шафат —шасьцёра.</verse>
				<verse number="23">А сыны Нэарыі: Эліаэнай, Эзэкія і Азрыкам — тры.</verse>
				<verse number="24">Сыны Эліаэная: Гадавія, Эліяшыў, Пэлая, Аккуў, Ёханан, Дэлая і Анані — сямёра.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">Сыны Юды: Пэрэс, Хецрон, Хармі, Хур і Шавал.</verse>
				<verse number="2">А Рэая, сын Шавала, нарадзіў Яхата; Яхат нарадзіў Ахумая і Лягада. Гэта сем’і Царацянаў.</verse>
				<verse number="3">А гэтыя з бацькі Этама: Ізрээль, Ішма і Ідбаш, а імя сястры іхняй — Гацэлельпоні.</verse>
				<verse number="4">А Пэнуэль — бацька Гедора, а Эзэр — бацька Хуша. Гэта сыны Хура, першароднага Эфраты, бацькі Бэтлеема.</verse>
				<verse number="5">А ў Ахшура, бацькі Тэкоа, былі дзьве жонкі: Хэлея і Наара.</verse>
				<verse number="6">I нарадзіла Наара яму Ахузама, Хэфэра, Тэмэні і Ахаштары. Гэта сыны Наары.</verse>
				<verse number="7">Сыны Хэлеі: Цэрэт, Цахар і Этнан.</verse>
				<verse number="8">А Коц нарадзіў Анува і Цавэва, і сем’і Ахархэля, сына Гарума.</verse>
				<verse number="9">I быў Ябэц найбольш паважаны сярод братоў сваіх. А маці ягоная назвала імя ягонае Ябэц, кажучы: «Бо я нарадзіла яго з болем».</verse>
				<verse number="10">I клікаў Ябэц да Бога Ізраіля, кажучы: «О каб Ты, дабраслаўляючы, дабраславіў мяне, і пашырыў межы мае, і каб рука Твая была са мною, і каб Ты захаваў ад злога, каб я не гараваў!» I паслаў яму Бог тое, чаго ён прасіў.</verse>
				<verse number="11">I Хелуў, брат Шухі, нарадзіў Мэхіра, ён — бацька Эштона.</verse>
				<verse number="12">А Эштон нарадзіў Бэт-Рафу, Пасэаха і Тэхінну, бацьку Ір-Нахаша. Гэта людзі Рэхі.</verse>
				<verse number="13">А сыны Кеназа: Атніэль, Сэрая. А сыны Атніэля: Хатат.</verse>
				<verse number="14">I Мэанатай нарадзіў Офру, а Сэрая нарадзіў Ёава, бацьку Гэ-Гарашым, бо яны былі рамесьнікі.</verse>
				<verse number="15">I сыны Халева, сына Ефунны: Іру, Эла і Наам. А сыны Элы: Кеназ.</verse>
				<verse number="16">А сыны Егальлелеля: Зіф, Зіфа, Тырыя і Асарээль.</verse>
				<verse number="17">А сыны Эзры: Етэр, Мэрэд, Эфэр і Ялон. I зачала [Бітыя], і нарадзіла Мірыяма, Шаммая і Ішбаха, бацьку Эштэмоа.</verse>
				<verse number="18">I жонка ягоная Юдыя нарадзіла Ерэда, бацьку Гедора, і Хэвэра, бацьку Сахо, і Екутыэля, бацьку Занааха. Гэта сыны Бітыі, дачкі фараона, якую ўзяў Мэрэд.</verse>
				<verse number="19">А сыны жонкі Годыі, сястры Нахама: бацька Кейлы Гарміцяніна і Эштэмоа Маахацяніна.</verse>
				<verse number="20">Сыны Сымона: Амнон, Рынна, Бэн-Ханан і Тылон. Сыны Ішыі: Захот і Бэн-Захот.</verse>
				<verse number="21">Сыны Шэлі, сына Юды: Ер, бацька Лехі, і Лаада, бацька Марэшы, і сем’і дому майстроў вісону з Бэт-Ашбэі,</verse>
				<verse number="22">і Ёкім, і людзі Хазэвы, і Ёаш, і Сараф, якія мелі ўласнасьць ў Мааве, і Яшувілехэм. Гэта справы старадаўнія.</verse>
				<verse number="23">Яны — ганчары, і жылі ў Нэтаіме і Гедэры; у валадара дзеля працаў ягоных яны жылі там.</verse>
				<verse number="24">Сыны Сымона: Нэмуэль, Ямін, Ярыў, Зэрах, Шаўль;</verse>
				<verse number="25">сын ягоны — Шальлюм, сын ягоны — Міўсам; сын ягоны — Мішма.</verse>
				<verse number="26">А сыны Мішмы: сын ягоны — Хамуель, сын ягоны — Закур, сын ягоны — Шымэй.</verse>
				<verse number="27">У Шымэя [было] шаснаццаць сыноў і шэсьць дачок; а браты ягоныя ня мелі шмат сыноў, і ўсе сем’і іхнія не былі так шматлікія, як сыны Юды.</verse>
				<verse number="28">І жылі яны ў Бээр-Шэве, Маладзе, Хацар-Шуале,</verse>
				<verse number="29">у Білзе, у Ецэме, у Таладзе,</verse>
				<verse number="30">у Бэтуэлі, у Харме і Цыклягу,</verse>
				<verse number="31">у Бэт-Маркавоце, Хацар-Сусіме, Бэт-Бірэі і Шаарыме. Гэта гарады іхнія да валадараньня Давіда.</verse>
				<verse number="32">А вёскі іхнія: Этам, Аін, Рымон, Тахет і Ашан, — пяць гарадоў.</verse>
				<verse number="33">I ўсе вёскі іхнія, якія былі навокал гарадоў гэтых аж да Баалу. Гэта сядзібы іхнія і сьпісы родаў іхніх.</verse>
				<verse number="34">Мэшаваў, Ямлеха, Ёша, сын Амаціі,</verse>
				<verse number="35">Ёэль, Егу, сын Ёшывіі, сына Сэраі, сына Асіэля,</verse>
				<verse number="36">Элеаэнай, Яакова, Ешахая, Асая, Адыэль, Есімээль, Бэная,</verse>
				<verse number="37">Зіза, сын Шыфіі, сына Альлёна, сына Едаі, сына Шымры, сына Шэмаі.</verse>
				<verse number="38">Гэта тыя, што ўвайшлі ў імёны князёў сем’яў сваіх, і дом бацькоў іхніх вельмі памножыўся.</verse>
				<verse number="39">I яны дайшлі да ўваходу Гедор, да ўсходняга боку даліны, шукаць пашу для чародаў сваіх;</verse>
				<verse number="40">і знайшлі пашу сытую і добрую, і зямлю прасторную, і супакойную, і бясьпечную, бо ад Хама [паходзілі] тыя, што жылі там перад імі.</verse>
				<verse number="41">I прыйшлі тыя, чые імёны запісаныя ў дні Эзэкіі, валадара Юды, і разбурылі намёты іхнія, і [пабілі] мэунімаў, якіх знайшлі там, і палажылі на іх клятву аж да сёньняшняга дня, і жывуць на месцы іхнім, бо там была паша для чародаў іхніх.</verse>
				<verse number="42">З іх жа, з сыноў Сымона, пайшлі на гару Сэір пяцьсот чалавек, і [былі] Пэлятыя, Нэарыя, Рэфая і Узіэль, сыны Ішыі на чале іх.</verse>
				<verse number="43">I яны пабілі там рэшту пазасталых ад Амалека, і жывуць там аж да сёньняшняга дня.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">Сыны Рубэна, першароднага Ізраіля, бо ён — першародны, але як ён зганьбіў ложак бацькі свайго, першародзтва ягонае аддадзена сынам Язэпа, сына Ізраіля, хоць ня лічацца першароднымі.</verse>
				<verse number="2">Бо Юда быў найбольшы з братоў сваіх, і ўладар з яго, але першародзтва [належыць] Язэпу.</verse>
				<verse number="3">Сыны Рубэна, першароднага Ізраіля: Ханох, Пальлю, Хецрон і Хармі.</verse>
				<verse number="4">Сыны Ёэля: Шэмая, сын ягоны; сын ягоны — Гог, сын ягоны — Шымэй;</verse>
				<verse number="5">сын ягоны — Міха; сын ягоны — Рэая; сын ягоны — Баал;</verse>
				<verse number="6">сын ягоны — Бээра, якога завёў у палон Тыглат-Пільнэсэр, валадар Асірыі. Ён — князь [сыноў] Рубэна.</verse>
				<verse number="7">I браты ягоныя паводле сем’яў іхніх, калі лічылі радаводы іхнія: галоўны Еэль, і Захарыя,</verse>
				<verse number="8">і Бэла, сын Азаза, сына Шэмы, сына Еэля. Ён жыў у Араэры аж да Нэво і Баал-Мэону.</verse>
				<verse number="9">А на ўсход ён жыў аж да ўваходу ў пустыню, ад ракі Еўфрат, бо чароды іхнія былі шматлікія ў зямлі Гілеад.</verse>
				<verse number="10">У дні Саўла яны ваявалі з Агаранамі, якія трапілі ў рукі іхнія; і яны жылі ў намётах іхніх па ўсім усходзе Гілеаду.</verse>
				<verse number="11">Сыны Гада жылі насупраць іх ў зямлі Башан аж да Сальхі.</verse>
				<verse number="12">Ёэль [быў] галоўны, а Шафам — другі, і Янай, і Шафат [жылі] ў Башане.</verse>
				<verse number="13">I браты іхнія з дому бацькоў іхніх: Міхаэль, Мэшулям, Шэва, Ёрай, Якан, Зія, Эвэр — сямёра.</verse>
				<verse number="14">Гэта сыны Абхаіла, сына Хура, сына Ярааха, сына Гілеада, сына Міхаэля, сына Ешышая, сына Яхдо, сына Буза.</verse>
				<verse number="15">Ахі, сын Абдыэля, сына Гуні — галоўны ў доме бацькоў іхніх.</verse>
				<verse number="16">I яны жылі ў Гілеадзе, у Башане і ў мястэчках ягоных, і па ўсіх пашах Шарону аж да межаў іхніх.</verse>
				<verse number="17">Усе яны перапісаныя у дні Ётама, валадара Юды, і ў дні Ярабаама, валадара Ізраіля.</verse>
				<verse number="18">Сыноў Рубэна і Гада, і паловы калена Манасы, сыноў мужных, мужоў, якія носяць шчыт і меч і страляюць з луку, і спрактыкаваных у бітвах, [было] сорак чатыры тысячы сямсот шэсьцьдзясят тых, што выходзілі як войска.</verse>
				<verse number="19">I вялі вайну з Агаранамі Етур, Нафіш і Надаў.</verse>
				<verse number="20">I атрымалі яны дапамогу супраць іх, былі аддадзеныя ў рукі іхнія Агаране і ўсё, што [было] ў іх, бо яны ў часе бітвы клікалі да Бога, і Ён даў ім упрасіць Сябе, бо яны спадзяваліся на Яго.</verse>
				<verse number="21">I ўзялі яны статкі іхнія, вярблюдаў — пяцьдзясят тысячаў, авечак — дзьвесьце пяцьдзясят тысячаў, аслоў — дзьве тысячы і душаў людзкіх — сто тысячаў.</verse>
				<verse number="22">Бо шмат пападала забітых, бо ад Бога была вайна гэтая. I жылі яны на месцы іхнім да няволі.</verse>
				<verse number="23">I сыны паловы калена Манасы жылі ў зямлі [гэтай], ад Башану аж да Баал-Гермону і Сэніру і аж да гары Гермон; і яны множыліся.</verse>
				<verse number="24">I гэта галовы дамоў бацькоў іхніх: Этэр, Ішы, Эліэль, Азрыэль, Ірмэя, Гадавія і Яхдыэль, мужы-ваяры мужныя, мужы слаўныя, галовы дамоў бацькоў сваіх.</verse>
				<verse number="25">І былі яны няверныя Богу бацькоў сваіх, і чужаложылі з багамі народаў зямлі гэтай, якіх Бог вынішчыў перад абліччам іхнім.</verse>
				<verse number="26">І ўзбудзіў Бог Ізраіля дух Пула, валадара Асірыі, і дух Тыглат-Пільнэсэра, валадара Асірыі, і ён высяліў іх, [сыноў] Рубэна і Гада, і палову калена Манасы, і завёў іх у Халах і Хавор, і Гару, і да ракі Газон аж да сёньняшняга дня.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="6">
				<verse number="1">Сыны Левія: Гершом, Кегат і Мэрары.</verse>
				<verse number="2">Сыны Кегата: Амрам, Іцгар, Хеўрон і Узіэль.</verse>
				<verse number="3">Сыны Амрама: Аарон, Майсей і Мірыям. А сыны Аарона: Надаў, Абігу, Элеазар і Ітамар.</verse>
				<verse number="4">Элеазар нарадзіў Пінхаса; Пінхас нарадзіў Абішуа;</verse>
				<verse number="5">Абішуа нарадзіў Буккі; Буккі нарадзіў Узія;</verse>
				<verse number="6">Узія нарадзіў Зэрахію; Зэрахія нарадзіў Мэраёта;</verse>
				<verse number="7">Мэраёт нарадзіў Амарыю; Амарыя нарадзіў Ахітува;</verse>
				<verse number="8">Ахітуў нарадзіў Цадока; Цадок нарадзіў Ахімааца;</verse>
				<verse number="9">Ахімаац нарадзіў Азарыю; Азарыя нарадзіў Ёханана;</verse>
				<verse number="10">Ёханан нарадзіў Азарыю, таго, які быў сьвятаром у сьвятыні, якую пабудаваў Салямон у Ерусаліме.</verse>
				<verse number="11">I нарадзіў Азарыя Амарыю; а Амарыя нарадзіў Ахітува;</verse>
				<verse number="12">Ахітуў нарадзіў Цадока; Цадок нарадзіў Шальлюма;</verse>
				<verse number="13">Шальлюм нарадзіў Хілкію; Хілкія нарадзіў Азарыю;</verse>
				<verse number="14">Азарыя нарадзіў Сэраю; Сэрая нарадзіў Егацадака.</verse>
				<verse number="15">Егацадак пайшоў у няволю, калі ГОСПАД аддаў Юду і Ерусалім у рукі Нэвухаднэцара.</verse>
				<verse number="16">Сыны Левія: Гершом, Кегат і Мэрары.</verse>
				<verse number="17">І вось імёны сыноў Гершома: Ліўні і Шымэй.</verse>
				<verse number="18">Сыны Кегата: Амрам, Іцгар, Хеўрон і Узіэль.</verse>
				<verse number="19">Сыны Мэрары: Махлі і Мушы. I гэта сем’і Левія паводле бацькоў іхніх.</verse>
				<verse number="20">У Гершома: сын ягоны — Ліўні, сын ягоны — Яхат; сын ягоны — Зімма;</verse>
				<verse number="21">сын ягоны — Ёах; сын ягоны — Іддо; сын ягоны — Зэрах; сын ягоны — Еатэрай.</verse>
				<verse number="22">Сыны Кегата: сын ягоны — Амінадаў; сын ягоны — Карах; сын ягоны — Асір;</verse>
				<verse number="23">сын ягоны — Элькана; сын ягоны — Эвіясаф; сын ягоны — Асір;</verse>
				<verse number="24">сын ягоны — Тахат; сын ягоны — Урыэль; сын ягоны — Узія; сын ягоны — Шауль.</verse>
				<verse number="25">Сыны Эльканы: Амасай і Ахімот.</verse>
				<verse number="26">Сын ягоны — Элькана. Сыны Эльканы: сын ягоны — Цафай; сын ягоны — Нахат;</verse>
				<verse number="27">сын ягоны — Эліяў; сын ягоны — Ерахам; сын ягоны — Элькана.</verse>
				<verse number="28">Сыны Самуэля: першародны Вашні і Абія.</verse>
				<verse number="29">Сыны Мэрары: Махлі; сын ягоны — Ліўні; сын ягоны — Шымэй; сын ягоны — Уза;</verse>
				<verse number="30">сын ягоны — Шыма; сын ягоны — Хагія; сын ягоны — Асая.</verse>
				<verse number="31">Гэта тыя, якіх Давід паставіў для сьпяваньня ў Доме ГОСПАДА, як супачыў там Каўчэг.</verse>
				<verse number="32">I яны служылі сьпевам перад сялібай намёту Спатканьня, пакуль Салямон не збудаваў Дом ГОСПАДА ў Ерусаліме. I яны станавіліся на служэньне сваё паводле сем’яў сваіх.</verse>
				<verse number="33">Гэта тыя, што станавіліся [на служэньне], і сыны іхнія: з сыноў Кегата — Геман сьпявак, сын Ёэля, сына Самуэля,</verse>
				<verse number="34">сына Эльканы, сына Ерахама, сына Эліэля, сына Тааха,</verse>
				<verse number="35">сына Цуфа, сына Эльканы, сына Махаа, сына Амасая,</verse>
				<verse number="36">сына Эльканы, сына Ёэля, сына Азарыі, сына Цэфаніі,</verse>
				<verse number="37">сына Тахата, сына Асіра, сына Эбіясафа, сына Караха,</verse>
				<verse number="38">сына Іцгара, сына Кегата, сына Левія, сына Ізраіля.</verse>
				<verse number="39">I брат ягоны Асаф, які стаяў праваруч яго, — Асаф, сын Бэрэхіі, сына Шымэя,</verse>
				<verse number="40">сына Міхаэля, сына Баасэі, сына Малькіі,</verse>
				<verse number="41">сына Этні, сына Зэраха, сына Адаі,</verse>
				<verse number="42">сына Этана, сына Зіммы, сына Шымэя,</verse>
				<verse number="43">сына Яхата, сына Гершома, сына Левія.</verse>
				<verse number="44">А з сыноў Мэрары, братоў іхніх, леваруч: Этан, сын Кішы, сына Абдыі, сына Мальлюха,</verse>
				<verse number="45">сына Хашавіі, сына Амацыі, сына Хілкіі,</verse>
				<verse number="46">сына Амцы, сына Бані, сына Шамэра,</verse>
				<verse number="47">сына Махляі, сына Мушы, сына Мэрары, сына Левія.</verse>
				<verse number="48">А браты іхнія лявіты былі прызначаныя на ўсялякае служэньне пры сялібе Дому Божага.</verse>
				<verse number="49">А Аарон і сыны ягоныя складалі ахвяры на ахвярніку цэласпаленьня і на ахвярніку каджэньня, і [былі] да ўсякага служэньня ў Сьвятым Сьвятых, і дзеля перамольваньня за Ізраіля, паводле ўсяго, што загадаў Майсей, слуга Божы.</verse>
				<verse number="50">I гэта сыны Аарона: сын ягоны — Элеазар; сын ягоны — Пінхас; сын ягоны — Абішуя;</verse>
				<verse number="51">сын ягоны — Буккі; сын ягоны — Узі; сын ягоны — Зэрахія;</verse>
				<verse number="52">сын ягоны — Мэраёт; сын ягоны — Амарыя; сын ягоны — Ахітуў;</verse>
				<verse number="53">сын ягоны — Цадок; сын ягоны — Ахімаац.</verse>
				<verse number="54">I вось сядзібы іхнія паводле паселішчаў іхніх у межах іхніх. Сынам Аарона з сям’і Кегата, бо для іх было [гэтае] жэрабя,</verse>
				<verse number="55">далі ім Хеўрон, у зямлі Юды, і пашы ягоныя навокал яго.</verse>
				<verse number="56">А палі гораду гэтага і вёскі ягоныя далі Халеву, сыну Ефунны.</verse>
				<verse number="57">І вызначылі сынам Аарона гарады прыбежышча: Хеўрон, Ліўну і пашы ейныя, Яттыр і Эштэмоа і пашы іхнія,</verse>
				<verse number="58">Хілез і пашы ягоныя, Дэвір і пашы ягоныя,</verse>
				<verse number="59">Ашан і пашы ягоныя, Бэт-Шэмэш і пашы ягоныя.</verse>
				<verse number="60">А з калена Бэн’яміна — Геву і пашы ейныя, Алемэт і пашы ягоныя, Анатот і пашы ягоныя; усіх гарадоў іхніх — трынаццаць гарадоў для сем’яў іхніх.</verse>
				<verse number="61">I сынам Кегата, якія засталіся з сем’яў калена гэтага, былі дадзены гарады з паловы калена, з калена Манасы жэрабям дзесяць гарадоў.</verse>
				<verse number="62">I сынам Гершома паводле сем’яў іхніх, з калена Ісахара, і з калена Ашэра, і з калена Нэфталі, і з калена Манасы ў Башане [дадзены] трынаццаць гарадоў.</verse>
				<verse number="63">Сынам Мэрары паводле сем’яў іхніх, з калена Рубэна, і з калена Гада, і з калена Завулёна [дадзены] жэрабям дванаццаць гарадоў.</verse>
				<verse number="64">I далі сыны Ізраіля лявітам гарады і пашы іхнія.</verse>
				<verse number="65">I яны далі жэрабям з калена сыноў Юды і з калена сыноў Сымона, і з калена сыноў Бэн’яміна тыя гарады, якія яны назвалі імёнамі іхнімі.</verse>
				<verse number="66">I сем’і сыноў Кегата мелі гарады ў межах калена Эфраіма.</verse>
				<verse number="67">I далі ім гарады прыбежышча: Сыхем і пашы ягоныя на гары Эфраіма, Гезэр і пашы ягоныя,</verse>
				<verse number="68">Ёкмэам і пашы ягоныя, Бэт-Харон і пашы ягоныя,</verse>
				<verse number="69">Аялон і пашы ягоныя, Гат-Рыммон і пашы ягоныя.</verse>
				<verse number="70">А з паловы калена Манасы: Анэр і пашы ягоныя, Білеам і пашы ягоныя [дадзеныя] сем’ям пазасталых сыноў Кегата.</verse>
				<verse number="71">Сынам Гершома [дадзена] з сем’яў паловы калена Манасы: Галан у Башане і пашы ягоныя, Аштарот і пашы ягоныя;</verse>
				<verse number="72">з калена Ісахара — Кедэш і пашы ягоныя, Даўрат і пашы ягоныя,</verse>
				<verse number="73">Рамот і пашы ягоныя, Анэм і пашы ягоныя;</verse>
				<verse number="74">з калена Ашэра — Машал і пашы ягоныя, Абдон і пашы ягоныя,</verse>
				<verse number="75">Хукок і пашы ягоныя, Рэхоў і пашы ягоныя;</verse>
				<verse number="76">з калена Нэфталі — Кедэш у Галілеі і пашы ягоныя, Хаммон і пашы ягоныя, Кірыятаім і пашы ягоныя.</verse>
				<verse number="77">Сынам Мэрары, якія засталіся, [дадзена] з калена Зэвулёна Рыммон і пашы ягоныя, Табор і пашы ягоныя.</verse>
				<verse number="78">А на другім баку Ярдану, насупраць Ерыхону, на ўсходнім баку Ярдану [дадзены] ім з калена Рубэна Бэцэр у пустыні і пашы ягоныя, Ягца і пашы ейныя,</verse>
				<verse number="79">Кедэмот і пашы ягоныя, Мэфаат і пашы ягоныя;</verse>
				<verse number="80">з калена Гада — Рамот у Гілеадзе і пашы ягоныя, Маханаім і пашы ягоныя,</verse>
				<verse number="81">Хешбон і пашы ягоныя, Язэр і пашы ягоныя.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="7">
				<verse number="1">Сыны Ісахара: Тола, Пуа, Яшуў і Шымрон, чатыры.</verse>
				<verse number="2">Сыны Толы: Узі, Рэфая, Ерыэль, Яхмай, Іўсам і Самуэль, галовы дому бацькоў сваіх, [нашчадкі] Толы, ваяры мужныя. Паводле радаводаў іхніх лік іхні ў дні Давіда [быў] дваццаць дзьве тысячы шэсьцьсот.</verse>
				<verse number="3">Сыны Узі: Ізрахія; а сыны Ізрахіі: Міхаэль, Абадыя, Ёэль, Ішшыя, пяцёра; усе яны галоўныя.</verse>
				<verse number="4">І з імі, паводле радаводаў іхніх, паводле дамох бацькоў іхніх, [былі] аддзелы ваяроў на вайну — трыццаць шэсьць тысячаў; бо яны мелі шмат жонак і сыноў.</verse>
				<verse number="5">І братоў іхніх, з усіх сем’яў Ісахара, ваяроў мужных было восемдзясят сем тысячаў; усіх, унесеных у сьпіс.</verse>
				<verse number="6">У Бэн’яміна: Бэла, Бэхер і Едыяэль, тры.</verse>
				<verse number="7">Сыны Бэлы: Ецбон, Узі, Узіэль, Ерымот і Іры, пяць, галовы дому бацькоў, ваяры мужныя. I было іх унесена ў сьпіс дваццаць дзьве тысячы трыццаць чатыры.</verse>
				<verse number="8">Сыны Бэхера: Зэміра, Ёаш, Эліэзэр, Элеаэнай, Амры, Ерэмот, Абія, Анатот і Алемэт. Усе гэтыя — сыны Бэхера.</verse>
				<verse number="9">I запісана іх, паводле радаводаў іхніх, галоваў дому бацькоў іхніх, ваяроў мужных — дваццаць тысячаў дзьвесьце.</verse>
				<verse number="10">Сыны Едыяэля: Більган. Сыны Більгана: Еуш, Бэн’ямін, Егуд, Хенаана, Зэтан, Таршыш і Ахішахар.</verse>
				<verse number="11">Усіх сыноў Едыяэля паводле галоваў [дому] бацькоў іхніх, ваяроў мужных— сямнаццаць тысячаў дзьвесьце, якія вырушалі войскам на вайну.</verse>
				<verse number="12">А Шуппім і Хуппім [былі] сынамі Іра; Хушым быў сынам Ахэра.</verse>
				<verse number="13">Сыны Нэфталі: Яхацээль, Гуні, Ецэр, Шальлюм, сыны Більгі.</verse>
				<verse number="14">Сыны Манасы: Асрыэль, якога нарадзіла наложніца ягоная Арамлянка. Яна ж нарадзіла Махіра, бацьку Гілеада.</verse>
				<verse number="15">I Махір узяў за жонку [сястру] Хуппіма і Шуппіма; і імя сястры іхняй — Мааха; а імя другога [сына] — Цэлафхад. I былі ў Цэлафхада дочкі.</verse>
				<verse number="16">I нарадзіла Мааха, жонка Махіра, сына, і назвала імя ягонае Пэрэш, а імя брата ягонага — Шэрэш; а сыны ягоныя — Улам і Рэкем.</verse>
				<verse number="17">Сыны Улама: Бэдан. Гэта сыны Гілеада, сына Махіра, сына Манасы.</verse>
				<verse number="18">А сястра ягоная Гаммалехет нарадзіла Ішгода, Абіэзэра і Махлю.</verse>
				<verse number="19">I былі сыны Шэміды: Ахіян, Шэхем, Лікхі і Аніям.</verse>
				<verse number="20">Сыны Эфраіма: Шутэлях, сын ягоны — Бэрэд, сын ягоны — Тахат, сын ягоны — Элеада, сын ягоны — Тахат,</verse>
				<verse number="21">сын ягоны — Завад, сын ягоны — Шутэлях, і Эзэр і Элеад. I забілі іх людзі Гату, народжаныя ў зямлі гэтай, бо яны зыйшлі захапіць статкі іхнія.</verse>
				<verse number="22">I плакаў па іх Эфраім, бацька іхні, шмат дзён, і прыйшлі браты ягоныя пацешыць яго.</verse>
				<verse number="23">I ўвайшоў ён да жонкі сваёй, і яна зачала, і нарадзіла сына, і ён назваў імя ягонае: Бэрыя, бо гора прыйшло ў дом ягоны.</verse>
				<verse number="24">Дачка ягоная — Шээра. Яна пабудавала Бэт-Харон Ніжні і Верхні, і Уззэн-Шээру.</verse>
				<verse number="25">А сын ягоны — Рэфах, і Рэшэф, і сын ягоны — Тэлях, сын ягоны — Тахан,</verse>
				<verse number="26">сын ягоны — Лядан, сын ягоны — Аммігуд, сын ягоны — Элішама,</verse>
				<verse number="27">сын ягоны — Нун, сын ягоны — Егошуа.</verse>
				<verse number="28">А ўласнасьць іхняя і сялібы: Бэтэль і вёскі ягоныя; на ўсходзе — Нааран, на захадзе — Гезэр і вёскі ягоныя; Шэхем і вёскі ягоныя аж да Аі і вёсак ейных.</verse>
				<verse number="29">А ў руках сыноў Манасы [былі]: Бэт-Шэан і вёскі ягоныя, Таанах і вёскі ягоныя, Мэгіддо і вёскі ягоныя, Дор і вёскі ягоныя. У іх жылі сыны Язэпа, сына Ізраіля.</verse>
				<verse number="30">Сыны Ашэра: Імна, Ішва, Ішві, Бэрыя, і Сэрах, сястра іхняя.</verse>
				<verse number="31">Сыны Бэрыі: Хэвэр і Малкіэль. Ён — бацька Бірзаіта.</verse>
				<verse number="32">Хэвэр нарадзіў Яфлета, Шамэра, Хатама, і Шую, сястру іхнюю.</verse>
				<verse number="33">Сыны Яфлета: Пасах, Бімгал і Ашват. Гэта сыны Яфлета.</verse>
				<verse number="34">Сыны Шамэра: Ахі, Рохга, Хубба і Арам.</verse>
				<verse number="35">Сыны Гэлема, брата ягонага: Цафах, Імна, Шэлеш і Амаль.</verse>
				<verse number="36">Сыны Цафаха: Суах, Харнэфэр, Шуал, Бэры, Імра,</verse>
				<verse number="37">Бэцэр, Год, Шамма, Шылша, Ітран і Бээра.</verse>
				<verse number="38">Сыны Етэра: Ефунна, Піспа і Ара.</verse>
				<verse number="39">Сыны Ульлі: Арах, Ханніэль і Рыцыя.</verse>
				<verse number="40">Усе гэтыя — сыны Ашэра, галавы дому бацькоў сваіх, выбраныя, ваяры мужныя, галоўныя з князёў. I запісаны лік іхні як войска на вайне — дваццаць шэсьць тысячаў чалавек.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="8">
				<verse number="1">Бэн’ямін нарадзіў Бэлу, першароднага свайго, Ашбэл — другі, Ахрах — трэці,</verse>
				<verse number="2">Ноха — чацьвёрты, Рафа — пяты.</verse>
				<verse number="3">I былі сыны ў Бэлы: Аддар, Гера, Абігуд,</verse>
				<verse number="4">Абішуа, Нааман, Ахоах,</verse>
				<verse number="5">Гера, Шэфуфан, Хурам.</verse>
				<verse number="6">Вось сыны Егуды, яны — галовы дому бацькоў, якія жылі ў Геве і былі пераселеныя ў Манахат:</verse>
				<verse number="7">Нааман, Ахія, і Гера, які перасяліў іх і нарадзіў Уззу і Ахіхуда.</verse>
				<verse number="8">I Шахараім нарадзіў на палях Мааўскіх, пасьля таго, як адпусьціў ад сябе Хушыму і Баару, жонак сваіх.</verse>
				<verse number="9">I нарадзіў ён ад Хадэш, жонкі сваёй, Ёвава, Цывію, Мэшу, Малькама,</verse>
				<verse number="10">Еуца, Шахію і Мірму. Гэта сыны ягоныя, галовы [дамоў] бацькоў.</verse>
				<verse number="11">А ад Хушымы ён нарадзіў Абітува і Эльпаала.</verse>
				<verse number="12">Сыны Эльпаала: Эвэр, Мішам, Шамэд, які пабудаваў Ону і Лёд з вёскамі ягонымі,</verse>
				<verse number="13">Бэрыя і Шэма. Яны — галовы [дамоў] бацькоў жыхароў Аялону. Яны выгналі жыхароў Гату.</verse>
				<verse number="14">А Ах’ё, Шашак, Ерэмот,</verse>
				<verse number="15">Завадыя, Арад, Адэр,</verse>
				<verse number="16">Міхаэль, Ішпа і Ёха — сыны Бэрыі.</verse>
				<verse number="17">А Зэвадыя, Мэшулям, Хізкі, Хавэр,</verse>
				<verse number="18">Ішмэрай, Ізлія і Ёваў — сыны Эльпаала.</verse>
				<verse number="19">А Якім, Зіхры, Заўды,</verse>
				<verse number="20">Эліэнай, Цылетай, Эліэль,</verse>
				<verse number="21">Адая, Бэрая і Шымрат — сыны Шымы;</verse>
				<verse number="22">А Ішпан, Эвэр, Эліэль,</verse>
				<verse number="23">Абдон, Зіхры, Ханан,</verse>
				<verse number="24">Хананія, Элям, Антотыя,</verse>
				<verse number="25">Іфдэя і Пэнуэль — сыны Шашака.</verse>
				<verse number="26">А Шамшэрай, Шэхарыя, Аталія,</verse>
				<verse number="27">Яарэшыя, Элія і Зіхры — сыны Ерахама.</verse>
				<verse number="28">Гэта галовы [дамоў] бацькоўпаводле радаводаў сваіх, галоўныя. Яны жылі ў Ерусаліме.</verse>
				<verse number="29">А ў Гібэоне жылі: бацька Гібэона, і імя жонкі ягонай Мааха,</verse>
				<verse number="30">і сын ягоны першародны Абдон, і Цур, Кіш, Баал, Надаў,</verse>
				<verse number="31">Гедор, Ах’ё і Захер.</verse>
				<verse number="32">А Міклот нарадзіў Шымэя. I яны таксама жылі з братамі сваімі ў Ерусаліме насупраць братоў сваіх.</verse>
				<verse number="33">Нэр нарадзіў Кіша; Кіш нарадзіў Саўла; Саўла нарадзіў Ёнатана, Малькішуа, Абінадава і Эшбаала.</verse>
				<verse number="34">Сын Ёнатана — Мэрыб-Баал; Мерыб-Баал нарадзіў Міху.</verse>
				<verse number="35">Сыны Міхі: Пітон, Мэлех, Тарэа і Ахаз.</verse>
				<verse number="36">Ахаз нарадзіў Егаяду; Егаяда нарадзіў Алемэта, Азмавэта і Зімры; Зімры нарадзіў Моцу;</verse>
				<verse number="37">Моца нарадзіў Бінэю; сын ягоны — Рафа; сын ягоны — Элеаса; сын ягоны — Ацэл.</verse>
				<verse number="38">У Ацэла [было] шэсьць сыноў, і вось імёны іхнія: Азрыкам, Бохеру, Ізмаэль, Шэарыя, Абадыя і Ханан. Усе яны — сыны Ацэла.</verse>
				<verse number="39">Сыны Эшэка, брата ягонага: Улам, першародны ягоны, Еуш — другі, Эліфэлет — трэці.</verse>
				<verse number="40">I былі сыны Улама людзьмі магутнымі, мужнымі, спраўнымі лучнікамі, і мелі яны шмат сыноў і сыноў сыноў сто пяцьдзясят. Усе яны — з сыноў Бэн’яміна.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="9">
				<verse number="1">І ўсе Ізраільцяне былі ўнесены ў сьпіс; і вось яны запісаныя ў кнігу валадароў Ізраіля і Юды, і былі пераселены ў Бабілон за правіны свае.</verse>
				<verse number="2">І яны жылі перш ва ўласнасьці сваёй у гарадах сваіх: Ізраільцяне, сьвятары, лявіты і нэтынэі.</verse>
				<verse number="3">У Ерусаліме жылі з сыноў Юды, з сыноў Бэньяміна, з сыноў Эфраіма і Манасы:</verse>
				<verse number="4">Утай, сын Аммігуда, сына Амры, сына Імры, сына Бані, з сыноў Пэрэса, сына Юды;</verse>
				<verse number="5">з [сыноў] Шылоні і Асая, першародны, і сыны ягоныя.</verse>
				<verse number="6">З сыноў Зэраха: Еўэль і браты іхнія, — шэсьцьсот дзевяноста.</verse>
				<verse number="7">З сыноў Бэн’яміна: Сальлю, сын Мэшуляма, сына Гадавіі, сына Хасэнуі;</verse>
				<verse number="8">і Іўнэя, сын Ерахама, і Эла, сын Узі, сына Міхры, і Мэшулям, сын Шэфатыі, сына Рэўэля, сына Іўнія,</verse>
				<verse number="9">і браты іхнія, паводле радаводаў іхніх — дзевяцьсот пяцьдзясят шэсьць. Усе гэтыя мужы — галовы [дому] бацькоў у доме бацькоў сваіх.</verse>
				<verse number="10">А са сьвятароў: Едая, Егаярыў і Яхін,</verse>
				<verse number="11">і Азарыя, сын Хілкіі, сына Мэшуляма, сына Цадока, сына Мэраёта, сына Ахітува, начальнік у Доме Божым,</verse>
				<verse number="12">і Адая, сын Ерахама, сына Пашхура, сына Малкіі, і Масая, сын Адыэля, сына Яхзэра, сына Мэшуляма, сына Мэшылеміта, сына Імэра,</verse>
				<verse number="13">і браты іхнія, галовы дому бацькоў сваіх — тысяча сямсот шэсьцьдзясят, магутныя, спрытныя ў працы служэньня ў Доме Божым.</verse>
				<verse number="14">А з лявітаў: Шэмая, сын Хашува, сына Азрыкама, сына Хашавіі, з сыноў Мэрары;</verse>
				<verse number="15">і Бакбакар, Хэрэш, Галяль, Матанія, сын Міхі, сына Зіхры, сына Асафа;</verse>
				<verse number="16">і Абадыя, сын Шэмаі, сына Галяла, сына Едутуна, і Бэрэхія, сын Асы, сына Эльканы, які жыў у вёсках Нэтафатытаў.</verse>
				<verse number="17">І прыдзьвернікі: Шальлюм, Акуў, Тальмон, Ахіман і браты іхнія; Шальлюм — галоўны,</verse>
				<verse number="18">і аж дыгэтуль ён у браме валадарскай, якая на ўсход, яны — прыдзьвернікі паводле чаргі сыноў Левія.</verse>
				<verse number="19">Шальлюм, сын Карэ, сына Эбіясафа, сына Караха, і браты ягоныя з дому бацькі ягонага, Карахічы [былі] пры выкананьні служэньня, вартаўнікі парогаў Намёту, а бацькі іхнія былі пры табары ГОСПАДА вартаўнікамі ўваходу.</verse>
				<verse number="20">А Пінхас, сын Элеазара, уперад быў начальнікам над імі, і ГОСПАД быў з ім.</verse>
				<verse number="21">Захарыя, сын Мэшэлеміі — прыдзьвернік уваходу Намёту Спатканьня.</verse>
				<verse number="22">Усіх выбраных на прыдзьвернікаў у парогах [Намёту] — дзьвесьце дванаццаць. Яны запісаныя ў сьпісе паводле радаводаў вёсак сваіх. Іх прызначыў Давід і Самуэль відушчы за вернасьць іхнюю.</verse>
				<verse number="23">І яны, і сыны іхнія — прыдзьверныя ГОСПАДА, пры доме Намёту, каб [быць] на варце.</verse>
				<verse number="24">Яны былі прыдзьвернікамі з чатырох бакоў: з усходу, з захаду, з поўначы і з поўдня.</verse>
				<verse number="25">А браты іхнія з вёсак сваіх мелі прыходзіць на сем дзён ад часу да часу, каб быць з імі;</verse>
				<verse number="26">бо дзеля вернасьці былі гэтыя чатыры кіраўнікамі прыдзьвернікаў. Лявіты і яны былі над каморамі і над скарбніцамі Дому Божага.</verse>
				<verse number="27">І каля Дому Божага яны начавалі, бо гэта вартаваньне было на іх, і яны адчынялі яго з раніцы ў раніцу.</verse>
				<verse number="28">І [некаторыя] з іх былі [тыя, што] пры начыньнях для служэньня [Божага], бо яны пад лік уносілі іх і выносілі іх.</verse>
				<verse number="29">І [некаторыя] з іх клапаціліся пра начыньні, пра ўсе начыньні сьвятыні, і пра муку, і віно, і алей, і кадзіла, і пахнідлы.</verse>
				<verse number="30">І з сыноў сьвятарскіх былі складаньнікі масьцяў з пахнідлаў.</verse>
				<verse number="31">Матытыя з лявітаў, першародны Шальлю Карахіча, быў верным у прыгатаваньні печанага [хлеба].</verse>
				<verse number="32">І з сыноў Кегата, з братоў іхніх былі [адказныя] за хлябы пакладныя, каб гатаваць іх кожную суботу.</verse>
				<verse number="33">А сьпевакі, галовы [дамоў] бацькоў лявітаў, [якія жылі] ў пакоях варты начной, дзень і ноч былі на служэньні сваім.</verse>
				<verse number="34">Гэтыя галовы [дамоў] бацькоў лявітаў паводле радаводаў сваіх. Гэтыя галовы жылі ў Ерусаліме.</verse>
				<verse number="35">У Гібэоне жылі: бацька Гібэону Еэль, імя жонкі ягонай Мааха,</verse>
				<verse number="36">і сын ягоны, першародны Абдон, Цур, Кіш, Баал, Нэр, Надаў,</verse>
				<verse number="37">Гедор, Ах’ё, Захарыя і Міклот.</verse>
				<verse number="38">Міклот нарадзіў Шымеама. І яны насупраць братоў сваіх жылі ў Ерусаліме, разам з братамі сваімі.</verse>
				<verse number="39">Нэр нарадзіў Кіша, Кіш нарадзіў Саўла, Саўл нарадзіў Ёнатана, Малкішуа, Абінадава і Эшбаала.</verse>
				<verse number="40">Сын Ёнатана: Мэрыб-Баал; Мэрыб-Баал нарадзіў Міху.</verse>
				<verse number="41">Сыны Міхі: Пітон, Мэлех, Тахрэя.</verse>
				<verse number="42">Ахаз нарадзіў Яара; Яар нарадзіў Алемэта, Азмавэта і Зімры, Зімры нарадзіў Моцу;</verse>
				<verse number="43">Моца нарадзіў Бінэю; сын ягоны Рэфая; сын ягоны Элеаса, сын ягоны Ацэль.</verse>
				<verse number="44">У Ацэля [было] шэсьць сыноў, і вось імёны іхнія: Азрыкам, Бохру, Ізмаэль, Шэарыя, Абадыя і Ханан. Гэта сыны Ацэля.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="10">
				<verse number="1">І Філістынцы ваявалі з Ізраілем, і ўцяклі Ізраільцяне ад Філістынцаў, і падалі забітыя на гары Гільбоа.</verse>
				<verse number="2">І атакавалі Філістынцы Саўла і сыноў ягоных, і забілі Філістынцы Ёнатана, Абінадава і Мілкішуа, сыноў Саўла.</verse>
				<verse number="3">І была цяжкая бітва з Саўлам, і знайшлі яго лучнікі, і ён быў паранены лучнікамі.</verse>
				<verse number="4">І сказаў Саўл збраяносцу свайму: «Выцягні меч твой і забі мяне ім, каб не прыйшлі гэтыя неабрэзаныя і ня зьдзекаваліся з мяне». Але збраяносец не адважыўся, бо вельмі спалохаўся. І ўзяў Саўл меч, і ўпаў на яго.</verse>
				<verse number="5">І ўбачыў збраяносец, што Саўл памёр, і сам упаў на меч, і памёр.</verse>
				<verse number="6">І памёр Саўл, і тры сыны ягоныя разам з ім памерлі.</verse>
				<verse number="7">І ўбачылі ўсе людзі Ізраіля, якія былі ў даліне, што [ўсе] ўцякаюць, і што забітыя Саўл і сыны ягоныя, і пакінулі яны гарады свае, і разьбегліся. І прыйшлі Філістынцы, і пасяліліся ў іх.</verse>
				<verse number="8">І сталася назаўтра, што прыйшлі Філістынцы рабаваць забітых, і знайшлі Саўла і сыноў ягоных, забітых на гары Гільбоа.</verse>
				<verse number="9">І абрабавалі яго, і ўзялі галаву ягоную і зброю ягоную, і насілі па зямлі Філістынскай навокал, каб паведаміць балванам сваім і народу.</verse>
				<verse number="10">І палажылі зброю ягоную ў доме багоў сваіх, і чэрап ягоны зьмясьцілі ў доме Дагона.</verse>
				<verse number="11">І пачуў увесь Ябэш у Гілеадзе ўсё, што зрабілі Філістынцы Саўлу,</verse>
				<verse number="12">і ўсталі ўсе людзі мужныя, і забралі цела Саўла і целы сыноў ягоных, і прынесьлі іх у Ябэш, і пахавалі косткі іхнія пад дубам у Ябэшы, і посьцілі сем дзён.</verse>
				<verse number="13">І памёр Саўл за правіну сваю, якою правініўся супраць ГОСПАДА, супраць слова ГОСПАДА, якога ён не пільнаваў, і таксама за тое, што пытаўся ў чараўніцы, каб шукаць рады,</verse>
				<verse number="14">а не шукаў рады ў ГОСПАДА. І Ён усьмерціў яго, і перадаў валадарства Давіду, сыну Есэя.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="11">
				<verse number="1">І сабраўся ўвесь Ізраіль да Давіда ў Хэўрон, кажучы: «Вось, мы — косткі твае і цела тваё.</verse>
				<verse number="2">І ўчора, і пазаўчора, і за жыцьця Саўла валадара ты выводзіў і ўводзіў Ізраіль, і ГОСПАД, Бог твой, сказаў табе: “Ты будзеш пасьвіць народ Мой, Ізраіль, і ты будзеш правадыром над народам Маім Ізраілем”».</verse>
				<verse number="3">І прыйшлі ўсе старшыні Ізраіля да валадара ў Хеўрон, і заключыў Давід запавет ў Хеўроне перад абліччам ГОСПАДА; і яны памазалі Давіда на валадара над Ізраілем, паводле слова ГОСПАДА праз Самуэля.</verse>
				<verse number="4">І пайшоў Давід і ўвесь Ізраіль да Ерусаліму, гэта [значыць] Евусу. І там [былі] Евусеі, жыхары зямлі той.</verse>
				<verse number="5">І сказалі жыхары Евусу Давіду: «Ты ня ўвойдзеш сюды». Але Давід здабыў крэпасьць Сыён, гэта горад Давіда.</verse>
				<verse number="6">І сказаў Давід: «Той, хто першы паб’е Евусеяў, будзе галоўным і князем». І ўзыйшоў першым Ёаў, сын Цэруі, і стаў галоўным.</verse>
				<verse number="7">І жыў Давід у крэпасьці, дзеля гэтага назвалі яе горадам Давіда.</verse>
				<verse number="8">І ён забудаваў горад навокал, ад Міло і навокал, а Ёаў аднавіў рэшту гораду.</verse>
				<verse number="9">І хадзіў Давід у моцы, і дужэў, і ГОСПАД Магуцьцяў [быў] з ім.</verse>
				<verse number="10">І вось галоўныя, якія [былі] з дужых Давіда, і якія ўмацоўвалі з ім валадарства ягонае, з усім Ізраілем, каб паставіць яго за караля, паводле слова ГОСПАДА адносна Ізраіля.</verse>
				<verse number="11">І вось лік магутных, якія [былі] з Давідам: Яшавэам, сын Хахмоні, галоўны з трыццаці. Ён падняў дзіду сваю на тры сотні [ворагаў] і пабіў іх адным разам.</verse>
				<verse number="12">Пасьля яго Элеазар, сын Дадо Ахахіта. Ён — [адзін] з трох магутных.</verse>
				<verse number="13">Ён быў з Давідам у Пас-Даміме, і Філістынцы сабраліся там на вайну. І была частка поля засеяна ячменем, і народ уцёк перад абліччам Філістынцаў.</verse>
				<verse number="14">І яны сталі пасярод поля, і абаранілі яго, і пабілі Філістынцаў. І збавіў ГОСПАД збаўленьнем вялікім.</verse>
				<verse number="15">І зыйшлі трое з гэтых трыццаці галоўных на скалу да Давіда, у пячору Адулям, а табар Філістынцаў быў ў даліне Рэфаім.</verse>
				<verse number="16">А Давід тады быў у крэпасьці, а аддзел Філістынцаў быў тады ў Бэтлееме.</verse>
				<verse number="17">І засмагнуў Давід, і сказаў: «Хто дасьць мне піць вады са студні ў Бэтлееме, якая каля брамы?»</verse>
				<verse number="18">І тады гэтыя тры прабіліся скрозь табар Філістынцаў і зачэрпнулі са студні ў Бэтлееме, якая каля брамы, і прынесьлі, і далі Давіду. І не захацеў Давід піць яе, і выліў яе для ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="19">І сказаў: «Няхай будзе далёка ад мяне, Божа мой, каб я зрабіў гэта! Ці буду я піць кроў мужоў гэтых, якія мелі ў небясьпецы душы свае? Бо з небясьпекай для душаў сваіх яны прынесьлі [ваду]». І не захацеў яе піць. Вось што зрабілі гэтыя тры магутныя.</verse>
				<verse number="20">І Абішай, брат Ёава, быў галоўны над трыма. Ён падняў дзіду сваю на тры сотні [ворагаў] і пабіў [іх], і меў імя ў тых трох.</verse>
				<verse number="21">З трыццаці ён быў выдатнейшы, і быў іх правадыром; але першым тром не дараўняўся.</verse>
				<verse number="22">Бэная, сын Егаяды, сын мужа мужнага, [слаўнага] шматлікімі справамі, з Каўцээлю. Ён перамог двух ільвоў Мааву; і ён зыйшоў і забіў ільва ў яме ў дзень завеі.</verse>
				<verse number="23">І ён забіў Эгіпцяніна, чалавека, [які быў] ростам у пяць локцяў. У руцэ Эгіпцяніна была дзіда, як навой ткацкі; і ён выйшаў да яго з кіем, і вырваў дзіду з рукі Эгіпцяніна, і забіў яго дзідай ягонай.</verse>
				<verse number="24">Вось што зрабіў Бэная, сын Егаяды! І ён меў імя ў тых трох магутных.</verse>
				<verse number="25">Ён быў слаўны сярод трыццаці, але тром не дараўняўся. І Давід паставіў яго над вартаю сваёй.</verse>
				<verse number="26">І магутныя з мужных: Асаэль, брат Ёава, Эльханан, сын Дадо з Бэтлеему;</verse>
				<verse number="27">Шамоф з Гароры; Хэлец з Пэлоні;</verse>
				<verse number="28">Іра, сын Ікеша, з Тэкоа; Абіэзэр з Анатоту;</verse>
				<verse number="29">Сібэнай з Хушаты, Ілай з Ахохі,</verse>
				<verse number="30">Маграй з Нэтофы; Хэлед, сын Бааны, з Нэтофы;</verse>
				<verse number="31">Ітай, сын Рыбая, з Гівы сыноў Бэн’яміна; Бэная з Пірэатону;</verse>
				<verse number="32">Хурай з Нахале-Гааша; Абіэль з Арабаты;</verse>
				<verse number="33">Азмавэт з Бахурыму, Эліахба з Шаалвону;</verse>
				<verse number="34">сыны Гашэма з Гізону; Ёнатан, сын Шагэ, з Гарары;</verse>
				<verse number="35">Ахіям, сын Сахара, з Гарары; Эліфал, сын Ура;</verse>
				<verse number="36">Хэфер з Мэхэры; Ахія з Пэлоны;</verse>
				<verse number="37">Хэцро з Картэлю; Наарай, сын Эзбая;</verse>
				<verse number="38">Ёэль, брат Натана; Міўхар, сын Гагры;</verse>
				<verse number="39">Цэлек з Амону; Нахарай з Бэроту, збраяносец Ёава, сына Цэруі;</verse>
				<verse number="40">Іра з Етэру; Гарэў з Етэру;</verse>
				<verse number="41">Урыя Хетыт; Завад, сын Ахлая;</verse>
				<verse number="42">Адына, сын Шызы, Рубэніч, галава сыноў Рубэна, і з ім трыццаць;</verse>
				<verse number="43">Ханан, сын Маахі; Язафат з Мітні;</verse>
				<verse number="44">Узі з Аштароту; Шама і Еіэль, сыны Хафама з Араэру;</verse>
				<verse number="45">Едыяэль, сын Шымры і Ёха, брат ягоны, з Тыцы;</verse>
				<verse number="46">Эліэль з Махавіму, Ерывай і Ёшавай, сыны Эльнаама; Ітма з Мааву;</verse>
				<verse number="47">Эліеэль, Абэд, Яасіэль з Мэцаваі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="12">
				<verse number="1">І гэтыя прыйшлі да Давіда ў Цыкляг, [калі ён] хаваўся ад аблічча Саўла, сына Кіша, і былі яны сярод магутных, якія дапамагалі бітве,</verse>
				<verse number="2">[і былі яны] ўзброеныя лукам, праваю і леваю рукою [кідалі] камяні і стрэлы з луку, [і былі] з братоў Саўла, з [сыноў] Бэн’яміна:</verse>
				<verse number="3">галоўны — Ахіезэр, і Ёаш, сыны Шэмаі з Гівы; Езіэль і Пэлет, сыны Азмавэта; Бэраха і Егу з Анатоту;</verse>
				<verse number="4">Ішмая з Гібэону, магутны з трыццаці і над трыццацю; Ірмэя, Яхазіэль, Ёханан, Ёзавад з Гедэры;</verse>
				<verse number="5">Элюзай, Ерымот, Бэалія, Шэмарыя, Шэфатыя з Гаруфы;</verse>
				<verse number="6">Элькана, Ішыя, Азарэль, Ёезэр, Яшаба, [яны —] Карахічы;</verse>
				<verse number="7">Ёэла, Зэвадыя, сын Ерахаша, з Гедору.</verse>
				<verse number="8">І з [сыноў] Гада далучыліся да Давіда ў крэпасьці ў пустыні магутныя, мужныя мужы, спраўныя да вайны, узброеныя шчытом і дзідаю; абліччы іхнія — як аблічча ільва, і як сарна на горах яны хуткія:</verse>
				<verse number="9">Езэр — галоўны, Абадыя — другі, Эліяў — трэці,</verse>
				<verse number="10">Мішманна — чацьвёрты, Ірмэя — пяты,</verse>
				<verse number="11">Атай — шосты, Эліэль — сёмы,</verse>
				<verse number="12">Ёханан — восьмы, Эльзавад — дзявяты,</verse>
				<verse number="13">Ірмэя — дзясяты, Махбанай — адзінаццаты.</verse>
				<verse number="14">Гэтыя з сыноў Гада былі галовамі войска: адзін з найменшых быў над сотняю, а найбольшы — над тысячаю.</verse>
				<verse number="15">Гэта тыя, якія перайшлі Ярдан у першы месяц, калі ён перапоўнены па-над берагі свае, і разагналі ўсіх, што жылі ў далінах на ўсходзе і на захадзе.</verse>
				<verse number="16">І прыйшлі з сыноў Бэн’яміна і Юды ў крэпасьць да Давіда.</verse>
				<verse number="17">І выйшаў Давід перад аблічча іхняе, і адказаў, і сказаў ім: «Калі з супакоем вы прыйшлі да мяне, каб дапамагчы мне, няхай будзе ў мяне з вамі адно сэрца; а калі дзеля таго, каб здрадліва аддаць мяне ворагам маім, хоць няма няправасьці ў руках маіх, няхай убачыць Бог бацькоў нашых і няхай рассудзіць».</verse>
				<verse number="18">І Дух агарнуў Амасаю, галаву трыццаці, [і ён сказаў]: «Супакой табе, Давідзе, і з табою, сын Есэя! Супакой табе і супакой памочніку твайму, бо дапамагае табе Бог твой». І прыняў іх Давід, і паставіў іх на чале аддзелаў.</verse>
				<verse number="19">І з [сыноў] Манасы далучыліся да Давіда, калі ён ішоў з Філістынцамі на вайну супраць Саўла, але не дапамагаў ім, бо князі Філістынскія, парадзіўшыся, адаслалі яго, кажучы: «Коштам галоваў нашых ён пяройдзе да пана свайго Саўла».</verse>
				<verse number="20">Калі ён ішоў ў Цыкляг, далучыліся да яго з Манасы: Аднах, Ёзавад, Едыяэль, Міхаэль, Ёзавад, Елігу і Цылетай, — тысячнікі ў Манасы.</verse>
				<verse number="21">І яны дапамагалі Давіду супраць арды, бо ўсе яны былі магутнымі і мужнымі і былі князямі ў войску.</verse>
				<verse number="22">Гэтак кожны дзень прыходзілі да Давіда, каб дапамагаць яму, ажно табар ягоны стаў вялікім, як табар Божы.</verse>
				<verse number="23">І гэта лік галоваў, ўзброеных да вайны, якія прыйшлі да Давіда ў Хеўрон, каб перадаць яму валадарства Саўла, паводле слова ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="24">Сыны Юды, якія носяць шчыт і дзіду — шэсьць тысячаў васемсот ўзброенага войска.</verse>
				<verse number="25">З сыноў Сымона магутных і мужных у войску — сем тысячаў сто.</verse>
				<verse number="26">З сыноў Левія — чатыры тысячы шэсьцьсот,</verse>
				<verse number="27">і Егаяда, правадыр [сыноў] Аарона, і з ім тры тысячы сямсот,</verse>
				<verse number="28">і Цадок, дзяцюк магутны, мужны і дом бацькоў ягоных, дваццаць два князі.</verse>
				<verse number="29">З сыноў Бэн’яміна, братоў Саўла, — тры тысячы, але дагэтуль большасьць іх моцна служылі дому Саўла.</verse>
				<verse number="30">З сыноў Эфраіма — дваццаць тысячаў васемсот людзей мужных, магутных, [якія маюць] імёны ў доме бацькоў сваіх.</verse>
				<verse number="31">З паловы калена Манасы — васемнаццаць тысячаў, якія названыя былі па імёнах, каб пайсьці паставіць Давіда за валадара.</verse>
				<verse number="32">З сыноў Ісахара, тых, якія мелі разуменьне часу і ведалі, што мае рабіць Ізраіль, — дзьвесьце галоўных, і ўсе браты іхнія йшлі за словам іхнім.</verse>
				<verse number="33">З [сыноў] Завулёна, тых, якія выходзілі ў войска, гатовыя на вайну, з усялякімі ваеннымі прыладамі — пяцьдзясят тысячаў, пашыхтаваных і непахіснага сэрца;</verse>
				<verse number="34">З [сыноў] Нэфталі — тысяча князёў; з імі — трыццаць сем тысячаў са шчытамі і дзідамі.</verse>
				<verse number="35">З [сыноў] Дана гатовых да бітвы — дваццаць восем тысячаў шэсьцьсот.</verse>
				<verse number="36">З [сыноў] Ашэра тых, якія выходзілі ў войска, гатовыя на вайну — сорак тысячаў.</verse>
				<verse number="37">З таго боку Ярдану з [сыноў] Рубэна, Гада і паловы калена Манасы, з усякімі прыладамі для бітвы — сто дваццаць тысячаў.</verse>
				<verse number="38">Усе гэтыя ваяры, якія маглі трымаць шыхт з непахісным сэрцам, прыйшлі ў Хэўрон, каб паставіць Давіда за валадара над усім Ізраілем. І таксама ўся рэшта Ізраіля мела адно сэрца, каб паставіць Давіда за валадара.</verse>
				<verse number="39">І яны былі ў Давіда там тры дні, елі і пілі, бо браты іхнія прыгатавалі для іх.</verse>
				<verse number="40">І таксама бліжнія іхнія, нават ад Ісахара, Завулёна і Нэфталі, прывозілі хлеб на аслах, на вярблюдах, на мулах і на валах, ежу, муку, фігі, разынкі, віно, алей, валоў і авечак мноства, бо радасьць [была] ў Ізраілі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="13">
				<verse number="1">І радзіўся Давід з тысячнікамі, сотнікамі, з усімі правадырамі.</verse>
				<verse number="2">І сказаў Давід усёй царкве Ізраіля: «Калі гэта для вас добра і ад ГОСПАДА, Бога нашага, пашлем паўсюль да пазасталых братоў нашых па ўсёй зямлі Ізраіля, і з імі да сьвятароў і лявітаў у гарадах і паселішчах іхніх, каб яны сабраліся да нас.</verse>
				<verse number="3">І перанясем да нас Каўчэг Бога нашага, бо мы не пыталіся пра яго ў дні Саўла».</verse>
				<verse number="4">І сказала ўся царква, каб зрабіць так, бо слушнай была справа гэтая ў вачах усяго народу.</verse>
				<verse number="5">І сабраў Давід увесь Ізраіль, ад Шыхору Эгіпецкага аж да ўваходу ў Хамат, каб перанесьці Каўчэг Божы з Кірыят-Ярыму.</verse>
				<verse number="6">І зыйшоў Давід і ўвесь Ізраіль да Баалу ў Кірыят-Ярыме, які ў Юдзе, каб прынесьці адтуль Каўчэг Бога, ГОСПАДА, Які сядзіць на херувімах, на Якім названае імя [Ягонае].</verse>
				<verse number="7">І павезьлі Каўчэг Божы на новым возе з дому Абінадава, і Уза і Ах’ё вялі воз.</verse>
				<verse number="8">А Давід і ўвесь Ізраіль гралі перад Богам з ўсёй сілы са сьпевамі, на гусьлях, на псалтырах, на бубнах, на цымбалах і на трубах.</verse>
				<verse number="9">І яны прыйшлі да току Кідона, і выцягнуў Уза руку сваю, каб падтрымаць Каўчэг, бо валы нахілілі яго.</verse>
				<verse number="10">І загневаўся ГОСПАД на Узу, і Ён забіў яго за тое, што ён выцягнуў руку сваю да Каўчэгу, і ён памёр там перад абліччам Божым.</verse>
				<verse number="11">І засмуціўся Давід, што ГОСПАД ударам ударыў Узу, і назваў месца Пэцэр-Уза аж да гэтага дня.</verse>
				<verse number="12">І спалохаўся Давід Бога ў гэты дзень, кажучы: «Як я прынясу да сябе Каўчэг Божы?»</verse>
				<verse number="13">І не прынёс Давід Каўчэг да сябе, у горад Давіда, і зьмясьціў яго ў доме Абэд-Эдому з Гату.</verse>
				<verse number="14">І быў Каўчэг Божы ў Абэд-Эдома, у доме ягоным, тры месяцы, і дабраславіў ГОСПАД дом Абэд-Эдома і ўсё, што ў яго.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="14">
				<verse number="1">І паслаў Хірам, валадар Тыру, да Давіда паслоў, і дрэвы кедравыя, і муляроў, і цесьляроў, каб будуваць яму дом.</verse>
				<verse number="2">І даведаўся Давід, што ГОСПАД умацаваў яго як валадара над Ізраілем, бо высока ўзьвялічылася валадарства ягонае дзеля народу ягонага Ізраіля.</verse>
				<verse number="3">І ўзяў Давід яшчэ жонак ў Ерусаліме, і нарадзіў Давід яшчэ сыноў і дочак.</verse>
				<verse number="4">І вось імёны тых, якія нарадзіліся ў яго ў Ерусаліме: Шамуа, Шаваў, Натан і Салямон,</verse>
				<verse number="5">Іўхар, Элішуа, Эльпалет,</verse>
				<verse number="6">Нагах, Нэфэг, Яфія,</verse>
				<verse number="7">Элішама, Бээліяда і Эліфэлет.</verse>
				<verse number="8">І пачулі Філістынцы, што Давід памазаны як валадар над усім Ізраілем, і выйшлі ўсе Філістынцы шукаць Давіда. І пачуў Давід, і выйшаў перад аблічча іхняе.</verse>
				<verse number="9">І Філістынцы прыйшлі, і разлажылі [табар] ў даліне Рэфаім.</verse>
				<verse number="10">І спытаўся Давід у Бога, кажучы: «Ці вырушыць мне супраць Філістынцаў, і ці Ты аддасі іх у рукі мае?» І сказаў яму ГОСПАД: «Руш, і Я аддам іх у рукі твае».</verse>
				<verse number="11">І пайшлі яны ў Баал-Пэрацым, і пабіў іх там Давід, і сказаў Давід: «Пабіў Бог ворагаў маіх рукою маёю, як прарыў вады». Дзеля гэтага далі імя месцу гэтаму Баал-Пэрацым.</verse>
				<verse number="12">І пакінулі там Філістынцы багоў сваіх, і загадаў Давід, і спалілі [іх] у агні.</verse>
				<verse number="13">І сабраліся зноў Філістынцы, і разлажылі [табар] у даліне.</verse>
				<verse number="14">І зноў спытаў Давід у Бога, і сказаў яму Бог: «Не вырушай на іх, ухіліся ад іх і ідзі на іх з боку тутавых дрэваў;</verse>
				<verse number="15">Калі пачуеш гук крокаў на вершалінах дрэваў, тады выйдзі на бітву, бо выйшаў Бог перад абліччам тваім, каб пабіць табар Філістынскі».</verse>
				<verse number="16">І зрабіў Давід, як загадаў яму Бог; і пабілі табар Філістынскі ад Гібэону аж да Гэзэры.</verse>
				<verse number="17">І было праслаўлена імя Давіда па ўсіх землях, і ГОСПАД спаслаў страх Свой на ўсе народы.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="15">
				<verse number="1">І пабудаваў [Давід] сабе дамы ў горадзе Давіда, і падрыхтаваў месца для Каўчэгу Божага, і разьцягнуў для яго намёт.</verse>
				<verse number="2">Тады сказаў Давід: «Ніхто ня мае насіць Каўчэг Божы, акрамя лявітаў, бо іх выбраў ГОСПАД на тое, каб насіць Каўчэг Божы і служыць пры ім на вякі».</verse>
				<verse number="3">І сабраў Давід усяго Ізраіля ў Ерусалім, каб прынесьці Каўчэг ГОСПАДА на месца ягонае, якое ён прыгатаваў для яго.</verse>
				<verse number="4">І сабраў Давід сыноў Аарона і лявітаў.</verse>
				<verse number="5">З сыноў Кегата: Урыэля, начальніка, і братоў ягоных — сто дваццаць;</verse>
				<verse number="6">З сыноў Мэрары: Асію, начальніка, і братоў ягоных — дзьвесьце дваццаць;</verse>
				<verse number="7">З сыноў Гершома: Ёэля, начальніка, і братоў ягоных — сто трыццаць;</verse>
				<verse number="8">З сыноў Эліцафана: Шэмаю, начальніка, і братоў ягоных — дзьвесьце;</verse>
				<verse number="9">З сыноў Хеўрона: Эліэля, начальніка, і братоў ягоных — восемдзясят;</verse>
				<verse number="10">З сыноў Узіэля: Амінадава, начальніка, і братоў ягоных — сто дванаццаць;</verse>
				<verse number="11">І паклікаў Давід Цадока і Абітара, сьвятароў, і лявітаў Урыэля, Асаю, Ёэля, Шэмаю, Эліэля і Амінадава,</verse>
				<verse number="12">і сказаў ім: «Вы — галовы [дамоў] бацькоў у лявітаў. Асьвяціцеся вы і браты вашыя і перанясіце Каўчэг ГОСПАДА, Бога Ізраіля, на месца, якое я прыгатаваў для яго.</verse>
				<verse number="13">Бо першы раз ня вы гэта рабілі, і ГОСПАД, Бог наш, ударыў нас, бо мы не шукалі Яго як мае быць».</verse>
				<verse number="14">І асьвяціліся сьвятары і лявіты, каб перанесьці Каўчэг ГОСПАДА, Бога Ізраіля.</verse>
				<verse number="15">І несьлі сыны лявітаў Каўчэг Божы, як загадаў Майсей паводле слова ГОСПАДА, на рамёнах сваіх, на насілах.</verse>
				<verse number="16">І сказаў Давід начальнікам лявітаў, каб паставілі братоў сваіх сьпевакоў з музычнымі інструмэнтамі, з псалтырамі, гусьлямі, цымбаламі, каб гралі, падымаючы голас з радасьцю.</verse>
				<verse number="17">І паставілі лявіты Гэмана, сына Ёэля, і з братоў ягоных Асафа, сына Бэрэхіі, а з сыноў Мэрары, братоў іхніх, Этана, сына Кушаі,</verse>
				<verse number="18">і з імі братоў іхніх другога шэрагу: Захарыю, Бэна, Яазіэля, Шэмірамота, Ехіэля, Уні, Эліява, Бэнаю, Маасэю, Матытыю, Элефэлегу, Мікнэю, Абэд-Эдома, Еіэля, прыдзьвернікаў.</verse>
				<verse number="19">І сьпевакоў: Гэмана, Асафа і Этана — з цымбаламі мядзянымі, каб чулі;</verse>
				<verse number="20">А Захарыю, Азіэля, Шэмірамота, Ехіэля, Уні, Еліява, Маасэю, Бэнаю — з псалтырамі;</verse>
				<verse number="21">А Матытыю, Эліфэлегу, Мікнэю, Абэд-Эдома, Еіэля і Азазыю — з гусьлямі на актаву для пачынаньня.</verse>
				<verse number="22">А Хэнанію, начальніка лявітаў у сьпеве, — каб кіраваў сьпяваньнем, бо ён быў здольны [ў гэтым].</verse>
				<verse number="23">А Бэрэхія і Элькана былі вартаўнікамі пры Каўчэгу.</verse>
				<verse number="24">А Шэванія, Язафат, Нэтанэль, Амасай, Захарыя, Бэная і Эліэзэр, сьвятары, трубілі ў трубы перад Каўчэгам Божым. Абэд-Эдом і Ехія былі вартаўнікамі пры Каўчэгу.</verse>
				<verse number="25">І сталася, што Давід і старшыні Ізраіля, і тысячнікі вырушылі, каб вынесьці Каўчэг Запавету ГОСПАДА з дому Абэд-Эдома з радасьцю.</verse>
				<verse number="26">І сталася, што Бог дапамог лявітам, якія несьлі Каўчэг Запавету ГОСПАДА, і склалі ў ахвяру сем бычкоў і сем бараноў.</verse>
				<verse number="27">І Давід быў апрануты ў плашч з вісону, [таксама] і ўсе лявіты, якія несьлі Каўчэг і сьпявалі, і Хэнанія, начальнік сьпяваньня сьпевакоў. І на Давідзе быў эфод ільняны.</verse>
				<verse number="28">І ўвесь Ізраіль узьняў Каўчэг Запавету ГОСПАДА з гуканьнем і з гукам рагоў, і з трубамі, і з цымбаламі, граючы на псалтырах і гусьлях.</verse>
				<verse number="29">І сталася, калі Каўчэг Запавету ГОСПАДА ўваходзіў у горад Давіда, Міхаль, дачка Саўла, глядзела ў вакно, і ўбачыла валадара Давіда, які скакаў і танчыў, і пагардзіла ім у сэрцы сваім.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="16">
				<verse number="1">І прынесьлі Каўчэг Божы, і паставілі яго ў сярэдзіне Намёту, які Давід падрыхтаваў для яго, і склалі ахвяры цэласпаленьня і ахвяры мірныя перад абліччам Божым.</verse>
				<verse number="2">І скончыў Давід паліць цэласпаленьні і ахвяры мірныя, і дабраславіў народ у імя ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="3">І раздаў ўсім Ізраільцянам, як мужчыне, так і жанчыне, кожнаму па бохану хлеба, і па кавалку мяса, і па кілішку віна.</verse>
				<verse number="4">І паставіў на службу перад Каўчэгам ГОСПАДА на служэньне лявітаў, каб нагадвалі [пра Яго], славілі і хвалілі ГОСПАДА, Бога Ізраіля:</verse>
				<verse number="5">Асаф — галоўны, і намесьнік ягоны Захарыя, Еіэль, Шамірамот, Ехіэль, Матытыя, Еліяў, Баная, Абэд-Эдом і Еіэль з псалтырам і гусьлямі, Асаф — на цымбалах гучных,</verse>
				<verse number="6">Бэная і Яхазіэль, сьвятары — заўсёды [трубіць] у трубы перад Каўчэгам Запавету Божага.</verse>
				<verse number="7">У той дзень Давід упершыню загадаў славіць ГОСПАДА Асафу і братам ягоным:</verse>
				<verse number="8">«Слаўце ГОСПАДА, клічце імя Ягонае, паведамляйце між народамі дзеі Ягоныя!</verse>
				<verse number="9">Сьпявайце Яму, выслаўляйце Яго, размаўляйце пра ўсе цудныя дзеі Ягоныя.</verse>
				<verse number="10">Хваліцеся імем Ягоным сьвятым! Няхай весяліцца сэрца тых, што шукаюць ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="11">Шукайце ГОСПАДА і сілу Ягоную, шукайце аблічча Ягонае заўсёды.</verse>
				<verse number="12">Узгадвайце цудоўныя дзеі Ягоныя, якія Ён зрабіў, цуды Ягоныя і прысуды вуснаў Ягоных.</verse>
				<verse number="13">Насеньне Ізраіля, слугі Ягоныя, сыны Якуба, выбранцы Ягоныя!</verse>
				<verse number="14">Ён — ГОСПАД, Бог наш; па ўсёй зямлі суды Ягоныя.</verse>
				<verse number="15">Ён памятае на вякі Запавет Свой, слова, якое загадаў на тысячу пакаленьняў,</verse>
				<verse number="16">якое заключыў з Абрагамам, і прысягу Сваю Ісааку.</verse>
				<verse number="17">Ён паставіў Якубу як пастанову, Ізраілю — запавет вечны,</verse>
				<verse number="18">кажучы: “Табе Я дам зямлю Ханаан, [пракладу] шнур спадчыны вашай”.</verse>
				<verse number="19">Калі было ў вас людзей мала на лік, вельмі мала і [вы былі] чужынцы ў ёй,</verse>
				<verse number="20">і пераходзілі ад народу да народу, і ад [аднаго] валадарства да іншага народу,</verse>
				<verse number="21">Ён не дазволіў нікому прыгнятаць іх, і караў дзеля іх валадароў:</verse>
				<verse number="22">[кажучы]: “Не чапайце памазанцаў Маіх, і прарокам Маім не рабіце благога!”</verse>
				<verse number="23">Сьпявайце ГОСПАДУ, уся зямля, дабравесьціце з дня на дзень збаўленьне Ягонае.</verse>
				<verse number="24">Абвяшчайце між народамі славу Ягоную, між усімі людзьмі — цуды Ягоныя.</verse>
				<verse number="25">Бо вялікі ГОСПАД і годны хвалы, годны страху больш за ўсіх багоў.</verse>
				<verse number="26">Бо ўсе богі народаў — ідалы, а ГОСПАД нябёсы ўчыніў.</verse>
				<verse number="27">Слава і велічнасьць перад абліччам Ягоным, моц і краса — на месцы Ягоным.</verse>
				<verse number="28">Аддайце ГОСПАДУ, плямёны народаў, аддайце ГОСПАДУ славу і моц.</verse>
				<verse number="29">Аддайце ГОСПАДУ славу імя Ягонага. Прынясіце дары, і ідзіце перад аблічча Ягонае. Пакланіцеся ГОСПАДУ ў велічы сьвятыні.</verse>
				<verse number="30">Дрыжы перад абліччам Ягоным, уся зямля. Ён сусьвет умацаваў, не пахісьнецца.</verse>
				<verse number="31">Няхай узрадуюцца нябёсы, няхай узьвесяліцца зямля, і няхай скажуць між народамі: “ГОСПАД валадарыць!”</verse>
				<verse number="32">Няхай мора гудзе і што ў ім, няхай усьцешыцца поле і ўсё, што на ім.</verse>
				<verse number="33">Тады будуць усклікаць дрэвы лясныя перад абліччам ГОСПАДА, бо Ён прыходзіць судзіць зямлю.</verse>
				<verse number="34">Выслаўляйце ГОСПАДА, бо Ён добры, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная.</verse>
				<verse number="35">І кажыце: “Збаў нас, Божа збаўленьня нашага! І зьбяры нас, і выбаў нас ад паганаў, каб мы маглі славіць імя Тваё сьвятое і хваліліся славай Тваёй!”</verse>
				<verse number="36">Дабраславёны ГОСПАД, Бог Ізраіля, ад веку і аж на вякі!» І сказаў ўвесь народ: «Амэн!», і славіў ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="37">І [Давід] пакінуў там, перад Каўчэгам Запавету ГОСПАДА, Асафа і братоў ягоных, каб яны служылі перад Каўчэгам заўсёды, паводле патрэбы кожнага дня,</verse>
				<verse number="38">і Абэд-Эдома і братоў ягоных, шэсьцьдзясят восем; а Абэд-Эдома, сына Едутуна, і Хосу прыдзьвернікамі,</verse>
				<verse number="39">а Цадока, сьвятара, і братоў ягоных, сьвятароў — перад сялібаю ГОСПАДА, на ўзгорку, які ў Гібэоне,</verse>
				<verse number="40">каб складалі цэласпаленьні ГОСПАДУ на ахвярніку цэласпаленьня заўсёды, раніцаю і ўвечары, паводле ўсіх пастановаў Закону ГОСПАДА, які Ён загадаў Ізраілю.</verse>
				<verse number="41">І з імі Гэмана і Едутуна і іншых выбраных, якія прызначаныя па імёнах, каб славіць ГОСПАДА, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная.</verse>
				<verse number="42">Пры іх Гэман і Едутун з трубамі і цымбаламі, каб граць, і з інструментамі для песьняў Божых; а сыны Едутуна — пры браме.</verse>
				<verse number="43">І адыйшоў ўвесь народ, кожны ў дом свой, і вярнуўся Давід, каб дабраславіць дом свой.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="17">
				<verse number="1">І сталася, калі Давід жыў у доме сваім, сказаў Давід Натану прароку: «Вось, я жыву ў доме кедровым, а Каўчэг Запавету ГОСПАДА пад заслонамі [намёту]».</verse>
				<verse number="2">І сказаў Натан Давіду: «Усё, што ў сэрцы тваім, рабі, бо Бог з табою».</verse>
				<verse number="3">І сталася ў тую ноч, і было слова Божае да Натана, кажучы:</verse>
				<verse number="4">«Ідзі і скажы Давіду, слузе Майму: “Гэтак кажа ГОСПАД. Ня ты збудуеш Мне дом, каб Я жыў [у ім].</verse>
				<verse number="5">Бо Я ня жыў у доме ад дня, калі вывеў сыноў Ізраіля, і да дня гэтага, і Я пераходзіў з намёту ў намёт, і з сялібы [ў сялібу].</verse>
				<verse number="6">І ўсюды, дзе Я хадзіў па ўсім Ізраілі, ці сказаў Я слова аднаму з судзьдзяў Ізраіля, якім Я загадаў пасьвіць народ Мой, кажучы: “Дзеля чаго вы не пабудавалі Мне дом кедровы?”</verse>
				<verse number="7">І цяпер гэтак скажы слузе Майму Давіду: “Гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Я ўзяў цябе ад абораў, калі ты хадзіў за авечкамі, каб ты стаў правадыром над народам Маім, Ізраілем.</verse>
				<verse number="8">І Я быў з табою ўсюды, куды ты хадзіў, і Я выгубіў усіх ворагаў тваіх перад абліччам тваім, і зрабіў табе імя, як імя вялікіх на зямлі;</verse>
				<verse number="9">І Я прыгатаваў месца для народу Майго, Ізраіля, і пасадзіў іх, і яны будуць жыць на месцы сваім, і ня будуць палохаць іх болей, і ня будуць перасьледваць іх сыны нягоднасьці, каб вынішчаць іх, як [было] ўперад,</verse>
				<verse number="10">у той час, калі Я прызначаў судзьдзяў над народам Маім, Ізраілем, і Я скарыў усіх ворагаў тваіх, і абвяшчаю табе, што ГОСПАД збудуе табе дом.</verse>
				<verse number="11">І станецца, калі напоўняцца дні твае, каб ты пайшоў да бацькоў тваіх, Я падыму насеньне тваё пасьля цябе, якое будзе з сыноў тваіх, і ўмацую валадарства ягонае.</verse>
				<verse number="12">Ён пабудуе Мне дом, і Я ўмацую пасад ягоны на вякі.</verse>
				<verse number="13">І Я буду яму бацькам, а ён будзе Мне сынам, і міласэрнасьці Маёй не адвярну ад яго, як Я адвярнуў ад таго, які быў перад табою.</verse>
				<verse number="14">І Я пастаўлю яго ў доме Маім і ў валадарстве Маім на вякі, і пасад ягоны будзе трываць на вякі”».</verse>
				<verse number="15">Паводле ўсіх гэтых словаў і паводле ўсяго гэтага відзежу прамаўляў Натан да Давіда.</verse>
				<verse number="16">І прыйшоў валадар Давід, і сеў перад абліччам ГОСПАДА, і сказаў: «Хто я, ГОСПАДЗЕ Божа, і хто дом мой, што Ты прывёў мяне аж сюды?</verse>
				<verse number="17">Але і гэтага мала было ў вачах Тваіх, Божа; і Ты прамовіў пра дом слугі Твайго на доўгія часы, і глянуў на мяне, як на чалавека ўзьвялічанага, ГОСПАДЗЕ!</verse>
				<verse number="18">Што яшчэ можа дадаць Табе Давід за ўслаўленьне слугі Твайго? Ты ведаеш слугу Твайго.</verse>
				<verse number="19">ГОСПАДЗЕ! Дзеля слугі Твайго і паводле сэрца Твайго Ты ўчыніў усю гэтую вялікасьць, каб выявілася ўся вялікасьць [Твая].</verse>
				<verse number="20">ГОСПАДЗЕ! Няма нікога, як Ты, і няма Бога, апрача Цябе, [Які зрабіў] ўсё, што мы чулі вушамі сваімі.</verse>
				<verse number="21">І хто як народ Твой, Ізраіль, адзіны народ на зямлі, да якога прыйшоў Бог, каб выкупіць Сабе народ і зрабіць Сабе імя вялікімі і страшнымі справамі, выгнаўшы паганаў перад абліччам народу Свайго, які Ты выкупіў з Эгіпту?</verse>
				<verse number="22">І Ты зрабіў народ Твой, Ізраіля, Сабе народам на вякі, і Ты, ГОСПАДЗЕ, стаў для іх Богам.</verse>
				<verse number="23">І цяпер, ГОСПАДЗЕ, слова, якое Ты прамовіў пра слугу Твайго і пра дом ягоны, няхай будзе верным на вякі, і зрабі так, як Ты прамовіў.</verse>
				<verse number="24">Няхай станецца верным і вялікім імя Тваё на вякі, каб казалі: “ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля — гэта Бог над Ізраілем”. І дом Давідаў, слугі Твайго, няхай будзе ўмацаваны перад абліччам Тваім.</verse>
				<verse number="25">Бо Ты, Божа мой, адкрыў у вуха слузе Твайму, што Ты пабудуеш яму дом. Дзеля гэтага адважыўся слуга Твой маліцца перад абліччам Тваім.</verse>
				<verse number="26">І цяпер, ГОСПАДЗЕ, Ты — Бог, і Ты сказаў пра слугу Твайго столькі добрага.</verse>
				<verse number="27">І цяпер пачні дабраслаўляць дом слугі Твайго, каб ён быў вечна перад абліччам Тваім, бо Ты, ГОСПАДЗЕ, дабраславіў [яго], і ён будзе дабраслаўлёны на вякі».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="18">
				<verse number="1">І сталася пасьля гэтага, што Давід разьбіў Філістынцаў, і ўпакорыў іх, і ўзяў Гат і вёскі ягоныя з рукі Філістынцаў.</verse>
				<verse number="2">І разьбіў ён Мааўлянаў, і сталі Мааўляне слугамі Давіда, даючы яму дары.</verse>
				<verse number="3">І разьбіў Давід Гададэзэра, валадара Цовы, у Хамаце, калі той ішоў, каб умацаваць уладу сваю над ракою Эўфрат.</verse>
				<verse number="4">І ўзяў Давід у яго тысячу калясьніцаў, сем тысячаў коньнікаў і дваццаць тысячаў пяхоты, і падрэзаў Давід жылы ўсім [коням] калясьнічным, і пакінуў з іх на сто калясьніцаў.</verse>
				<verse number="5">І прыйшоў Арам з Дамаску на дапамогу Гададэзэру, валадару Цовы, і разьбіў Давід у Арама дваццаць дзьве тысячы чалавек.</verse>
				<verse number="6">І паставіў Давід [залогу] ў Арама з Дамаску, і Арамляне сталі слугамі Давіда, прыносячы [яму] дары. І ГОСПАД дапамагаў Давіду паўсюль, дзе ён хадзіў.</verse>
				<verse number="7">І ўзяў Давід шчыты залатыя, якія былі ў слугаў Гададэзэра, і прынёс іх у Ерусалім.</verse>
				<verse number="8">А з Тыўхаты і Зуну, гарадоў Гададэзэра, узяў Давід вельмі шмат медзі. З яе Салямон зрабіў мора мядзянае, і слупы, і начыньне мядзянае.</verse>
				<verse number="9">І пачуў Тоў, валадар Хамату, што Давід разьбіў усё войска Гададэзэра, валадара Цовы.</verse>
				<verse number="10">І паслаў Гадарама, сына свайго, да валадара Давіда, каб запытацца пра супакой, і каб дабраславіць яго за тое, што ён ваяваў з Гададэзэрам і разьбіў яго, бо Тоў вёў вайну з Гададэзэрам, і [ён паслаў] усялякія начыньні залатыя, срэбныя і мядзяныя.</verse>
				<verse number="11">Таксама гэтае начыньне пасьвяціў валадар Давід для ГОСПАДА разам са срэбрам і золатам, якое ён узяў у-ва ўсіх народаў, у Эдома, у Маава, ад сыноў Амонавых, у Філістынцаў і Амалека.</verse>
				<verse number="12">І Абішай, сын Цэруі, разьбіў Эдамлянаў у даліне Солі, васямнаццаць тысячаў;</verse>
				<verse number="13">І паставіў ён залогі ў Эдоме, і стаў увесь Эдом слугамі Давіда. І дапамагаў ГОСПАД Давіду паўсюль, дзе ён хадзіў.</verse>
				<verse number="14">І валадарыў Давід над усім Ізраілем, і чыніў суд і справядлівасьць усяму народу свайму.</verse>
				<verse number="15">Ёаў, сын Цэруі, [быў] над войскам, Язафат, сын Ахілюда — канцлер,</verse>
				<verse number="16">Цадок, сын Ахітува, і Абімэлех, сын Абіятара — сьвятары, Шаўша — пісар,</verse>
				<verse number="17">Бэная, сын Егаяды — над Цэрэтамі і Пэлетамі; а сыны Давіда — першыя пры валадары.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="19">
				<verse number="1">І сталася пасьля гэтага, і памёр Нахаш, валадар сыноў Амона, і заваладарыў сын ягоны пасьля яго.</verse>
				<verse number="2">І сказаў Давід: «Зьяўлю міласэрнасьць Хануну, сыну Нахаша, бо бацька ягоны зьявіў мне міласэрнасьць». І паслаў Давід пасланцоў пацешыць яго па бацьку ягоным. І прыйшлі слугі Давіда ў зямлю сыноў Амона да Хануна, каб пацешыць яго.</verse>
				<verse number="3">І сказалі князі сыноў Амона Хануну: «Ці Давід шануе бацьку твайго ў вачах тваіх, што ён прыслаў пацяшыцеляў да цябе? Ці ня дзеля таго, каб высачыць і зьнішчыць, і выведаць зямлю прыйшлі слугі ягоныя да цябе?»</verse>
				<verse number="4">І ўзяў Ханун слугаў Давіда, і пагаліў іх, і абрэзаў адзеньне іхняе напалову, да азадкаў, і адпусьціў іх.</verse>
				<verse number="5">І прыйшлі яны, і паведамілі Давіду пра людзей гэтых. І ён паслаў ім насустрач, бо яны былі вельмі асаромленыя. І сказаў валадар: «Застаньцеся ў Ерыхоне, пакуль адрастуць бароды вашыя, і тады вернецеся».</verse>
				<verse number="6">І ўбачылі сыны Амона, што яны сталі ненавісныя Давіду, і паслаў Ханун і сыны Амона тысяча талентаў срэбра, каб наняць сабе калясьніцы і вершнікаў з Арам-Нагараіму і з Арам-Маахі і з Цовы.</verse>
				<verse number="7">І яны нанялі сабе трыццаць дзьве тысячы калясьнічнікаў і валадара Маахі, і народ ягоны. І яны прыйшлі, і паставілі [намёты] перад абліччам Мэдэвы. І сыны Амона сабраліся з гарадоў сваіх, і прыйшлі на бітву.</verse>
				<verse number="8">І пачуў Давід, і паслаў Ёава з усім войскам магутных.</verse>
				<verse number="9">І вырушылі сыны Амона, і пашыхтаваліся на бітву каля брамы гораду, а валадары, якія прыйшлі, [стаялі] асобна ў полі.</verse>
				<verse number="10">І ўбачыў Ёаў, што будзе ў яго бітва сьпераду і ззаду, і выбраў усіх выбранцоў Ізраіля, і выставіў іх ў шыхт супраць Араму.</verse>
				<verse number="11">А рэшту народу даў пад руку Абішая, брата свайго, і яны сталі ў шыхце супраць сыноў Амона.</verse>
				<verse number="12">І сказаў ён: «Калі Арам будзе мацнейшы за мяне, ты прыйдзеш на дапамогу мне; а калі сыны Амона будуць мацнейшыя за цябе, я дапамагу табе.</verse>
				<verse number="13">Будзь моцны, і будзем цьвёрда стаяць за народ наш і за гарады Бога нашага. А ГОСПАД няхай зробіць, што добра ў вачах Ягоных».</verse>
				<verse number="14">І вырушыў Ёаў і народ, які з ім, на бітву з Арамам; і тыя ўцяклі перада абліччам ягоным.</verse>
				<verse number="15">А сыны Амона ўбачылі, што ўцёк Арам, і самі ўцяклі ад Абішая, брата ягонага, і ўвайшлі ў горад, а Ёаў пайшоў у Ерусалім.</verse>
				<verse number="16">І ўбачыў Арам, што яны пабітыя перад абліччам Ізраіля, і паслаў паслоў, і прывялі Арамлянаў, якія былі з таго боку ракі, і Шофах, князь войска Гададэзэра, [быў] на чале іх.</verse>
				<verse number="17">І паведамілі Давіду, і ён сабраў усяго Ізраіля, і перайшоў Ярдан, і прыйшоў да іх, і паставіў шыхт супраць іх, і паставіў шыхт Давід для бітвы супраць Арама, і біліся з ім.</verse>
				<verse number="18">І ўцёк Арам перад абліччам Ізраіля, і забіў Давід у Арама сем тысячаў калясьнічнікаў, і сорак тысячаў пяхоты, і Шафаха, князя войска, усьмерціў.</verse>
				<verse number="19">І ўбачылі слугі Гададэзэра, што яны пабітыя перад абліччам Ізраіля, і замірыліся з Давідам, і служылі яму. І не хацеў Арам больш ратаваць сыноў Амона.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="20">
				<verse number="1">І сталася праз год, у часе выхаду валадароў [на вайну], вывеў Ёаў войска вялікае, і спустошыў зямлю сыноў Амона, і прыйшоў, і аблёг Раббу. А Давід застаўся ў Ерусаліме. І здабыў Ёаў Раббу, і зруйнаваў яе.</verse>
				<verse number="2">І ўзяў Давід карону валадара іхняга з галавы ягонай; і знайшоў, што яна важыла талент золата, і быў на ёй камень каштоўны; і была яна на галаве ў Давіда. І здабычы вельмі шмат ён вынес з гораду.</verse>
				<verse number="3">А народ, які быў у ім, вывеў і парэзаў іх піламі, і цапамі жалезнымі, і сякерамі. Гэтак зрабіў Давід з усімі гарадамі сыноў Амона; і вярнуўся Давід і ўвесь народ у Ерусалім.</verse>
				<verse number="4">І сталася пасьля гэтага, пачалася вайна з Філістынцамі ў Гэзэры. Тады Сібэхай Хушыт забіў Сіпая, аднаго з нашчадкаў Рэфаімаў, і яны былі пабітыя.</verse>
				<verse number="5">І яшчэ была вайна з Філістынцамі. І Эльханан, сын Яіра, забіў Ляхмі, брата Галіята, Хітыта, у якога тронак дзіды быў як навой у ткачоў.</verse>
				<verse number="6">І была яшчэ вайна ў Гаце, і быў адзін чалавек высокага росту, у якога было па шэсьць пальцаў, усяго дваццаць чатыры, і ён таксама паходзіў з Рэфаімаў.</verse>
				<verse number="7">І ён блюзьніў на Ізраіля; і забіў яго Ёнатан, сын Шымы, брата Давіда.</verse>
				<verse number="8">Гэта былі народжаныя з Рэфаімаў у Гаце, і яны загінулі ад рукі Давіда і ад рукі слугаў ягоных.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="21">
				<verse number="1">І паўстаў шатан на Ізраіля, і зьвёў Давіда, каб ён палічыў Ізраіля.</verse>
				<verse number="2">І сказаў Давід Ёаву і князям народу: «Ідзіце, палічыце Ізраіль ад Бээр-Шэвы аж да Дана, і прынясіце мне, каб я ведаў лік іхні».</verse>
				<verse number="3">І сказаў Ёаў: «Няхай памножыць ГОСПАД стакроць народ Свой больш таго, колькі яго ёсьць. Ці ня ўсе яны, гаспадару мой, валадару, слугі гаспадара майго? Навошта шукае гэтага гаспадар мой? Навошта гэта мае быць віною Ізраілю?»</verse>
				<verse number="4">Але слова валадара перамагло Ёава; і выйшаў Ёаў, і хадзіў па ўсім Ізраілі, і прыйшоў у Ерусалім.</verse>
				<verse number="5">І даў Ёаў лічбу палічанага народу Давіду; і было ўсіх Ізраільцян тысяча тысячаў і сто тысячаў мужоў, якія выцягваюць меч, а ў Юды — чатырыста семдзясят тысячаў, якія выцягваюць меч.</verse>
				<verse number="6">А Левія і Бэн’яміна ён не палічыў між імі, бо слова валадара было агідным для Ёава.</verse>
				<verse number="7">І ліхам была ў вачах Божых справа гэтая, і Ён ударыў Ізраіля.</verse>
				<verse number="8">І сказаў Давід Богу: «Моцна саграшыў я, што зрабіў рэч гэтую. І цяпер даруй беззаконьне слузе Твайму, бо я зрабіў вельмі неразумна».</verse>
				<verse number="9">І прамовіў ГОСПАД да Гада, відушчага Давіда, кажучы:</verse>
				<verse number="10">«Ідзі і прамоў да Давіда, кажучы: “Гэтак кажа ГОСПАД. Тры [кары] Я кладу перад табою. Выбяры сабе адну з іх, і Я зраблю табе”».</verse>
				<verse number="11">І прыйшоў Гад да Давіда, і сказаў яму: «Гэтак кажа ГОСПАД: “Вазьмі сабе</verse>
				<verse number="12">або тры гады голаду, або тры мясяцы будзеш уцякаць перад ворагамі тваімі, і меч ворагаў тваіх будзе даганяць цябе; або тры дні — меч ГОСПАДА і пошасьць на зямлі, і анёл ГОСПАДА будзе нішчыць у-ва ўсіх межах Ізраіля”. І цяпер разваж, якое слова прынесьці мне Таму, Хто паслаў мяне».</verse>
				<verse number="13">І сказаў Давід Гаду: «Цяжка мне вельмі! Лепш патраплю ў рукі ГОСПАДА, бо вельмі вялікая міласьць Ягоная, але я ня траплю ў рукі чалавека».</verse>
				<verse number="14">І спаслаў ГОСПАД заразу на Ізраіля, і памерла ў Ізраілі семдзясят тысячаў мужоў.</verse>
				<verse number="15">І паслаў Бог анёла ў Ерусалім, каб нішчыць яго. І, калі ён нішчыў, глянуў ГОСПАД, і пашкадаваў, што [адбываецца] ліха, і сказаў анёлу нішчыцелю: «Досыць ужо! Стрымай руку тваю». А анёл ГОСПАДАЎ стаяў каля току Арнана Евусея.</verse>
				<verse number="16">І ўзьняў Давід вочы свае, і ўбачыў анёла ГОСПАДА, які стаяў паміж зямлёй і небам, і меч ягоны аголены ў руцэ ягонай, скіраваны на Ерусалім. І ўпаў Давід і старшыні, якія былі акрытыя зрэбніцай, на абліччы свае.</verse>
				<verse number="17">І сказаў Давід Богу: «Ці ж ня я сказаў, каб палічыць народ? І я — той, хто зграшыў і злачынства ўчыніў; а гэтыя авечкі, што яны зрабілі? ГОСПАДЗЕ, Божа мой! Няхай будзе рука Твая на мне і на доме бацькі майго, а ў народзе Тваім няхай ня будзе загубы».</verse>
				<verse number="18">І анёл ГОСПАДАЎ сказаў Гаду, каб ён сказаў Давіду, каб Давід пайшоў і паставіў ахвярнік ГОСПАДУ на таку Арнана Евусея.</verse>
				<verse number="19">І пайшоў Давід, паводле слова Гада, якое ён прамовіў у імя ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="20">І павярнуў Арнан, і ўбачыў анёла, і чатыры сыны ягоныя, [што былі] з ім, і схаваліся. А Арнан малаціў пшаніцу.</verse>
				<verse number="21">І прыйшоў Давід да Арнана. І глянуў Арнан, і ўбачыў Давіда, і выйшаў з току, і пакланіўся Давіду абліччам да зямлі.</verse>
				<verse number="22">І сказаў Давід Арнану: «Дай мне месца току; і я збудую на ім ахвярнік ГОСПАДУ. За срэбра поўнай [вагі] дай мне яго, і будзе прыбраная пляга ад народу».</verse>
				<verse number="23">І сказаў Арнан Давіду: «Вазьмі сабе [яго], і няхай гаспадар мой, валадар, робіць тое, што добрае ў вачах ягоных. Глядзі, я даю валоў на цэласпаленьне, і малатарню на дровы, і пшаніцу — на ахвяру хлебную, усё гэта я даю».</verse>
				<verse number="24">І сказаў валадар Давід Арнану: «Не, бо, купляючы, куплю за срэбра поўнай [вагі], бо не вазьму таго, што тваё, каб скласьці ГОСПАДУ ахвяру цэласпаленьня дармовага».</verse>
				<verse number="25">І даў Давід Арнану за месца гэтае золата, вагою шэсьцьсот сыкляў.</verse>
				<verse number="26">І пабудаваў там Давід ахвярнік ГОСПАДУ, і склаў ахвяры цэласпаленьньня, і ахвяры мірныя, і клікаў ГОСПАДА, і Ён адказаў яму агнём з неба на ахвярнік цэласпаленьня.</verse>
				<verse number="27">І сказаў ГОСПАД анёлу, і ён вярнуў меч свой у похвы свае.</verse>
				<verse number="28">У той час, калі ўбачыў Давід, што адказаў яму ГОСПАД на таку Арнана Евусея, ён склаў там ахвяру.</verse>
				<verse number="29">А сяліба ГОСПАДА, якую зрабіў Майсей у пустыні, і ахвярнік цэласпаленьня былі ў той час на ўзгорку ў Гібэоне.</verse>
				<verse number="30">І ня мог Давід пайсьці да яго, каб спытацца ў Бога, бо быў напалоханы мячом анёла ГОСПАДАВАГА.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="22">
				<verse number="1">І сказаў Давід: «Тут [будзе] дом ГОСПАДА Бога, і тут [будзе] ахвярнік цэласпаленьня для Ізраіля».</verse>
				<verse number="2">І сказаў Давід, каб сабралі прыхадняў, якія былі ў зямлі Ізраіля, і паставіў каменяроў рабіць чэсаныя камяні на будоўлю Дому Божага.</verse>
				<verse number="3">І мноства жалеза на цьвікі для брамных варотаў і на клямкі падрыхтаваў Давід, і мноства медзі, [што] не было вагі,</verse>
				<verse number="4">і дрэва кедровага бяз ліку, бо Сідонцы і Тырыйцы прывезьлі для Давіда шмат дрэва кедровага.</verse>
				<verse number="5">І сказаў Давід: «Салямон, сын мой, — малады і кволы, а Дом, які будзе пабудаваны для ГОСПАДА, мае быць вялікі і ўзьнесены, для славы і велічы на ўсёй зямлі. Я падрыхтую гэта для яго». І падрыхтаваў Давід мноства [ўсяго] перад сьмерцю сваёй.</verse>
				<verse number="6">І паклікаў Салямона, сына свайго, і загадаў яму пабудаваць Дом ГОСПАДУ, Богу Ізраіля.</verse>
				<verse number="7">І сказаў Давід Салямону: «Сыне мой, я меў ў сэрцы маім пабудаваць Дом для імя ГОСПАДА, Бога майго.</verse>
				<verse number="8">І было да мяне слова ГОСПАДА, кажучы: “Ты разьліў шмат крыві і вёў войны вялікія. Ты не пабудуеш Дом для імя Майго, бо ты разьліў шмат крыві на зямлі перада абліччам Маім.</verse>
				<verse number="9">Вось, сын народзіцца ў цябе: ён будзе чалавек супакою; і Я дам яму супакой ад усіх ворагаў ягоных навокал, бо імя ягонае будзе Салямон. Мір і цішыню Я дам Ізраілю ў дні ягоныя.</verse>
				<verse number="10">Ён пабудуе Дом для імя Майго, і ён будзе Мне сынам, а Я яму — Бацькам, і Я ўмацую пасад валадарства ягонага над Ізраілем на вякі”.</verse>
				<verse number="11">Цяпер, сыне мой, няхай будзе ГОСПАД з табою, і будзеш мець посьпех, і пабудуеш Дом ГОСПАДУ, Богу твайму, як Ён прамовіў пра цябе.</verse>
				<verse number="12">Толькі няхай дасьць табе ГОСПАД розум і разуменьне, і няхай паставіць цябе над Ізраілем; і ты захоўвай Закон ГОСПАДА, Бога твайго.</verse>
				<verse number="13">Тады ты будзеш мець посьпех, калі будзеш захоўваць і выконваць пастановы і прысуды, якія загадаў ГОСПАД праз Майсея для Ізраіля. Будзь цьвёрды і мужны, ня бойся і не палохайся.</verse>
				<verse number="14">І вось, я ў нястачы сваёй падрыхтаваў для Дому ГОСПАДА золата сто тысячаў талентаў і срэбра тысяча тысячаў талентаў, а медзі і жалезу няма вагі, бо іх мноства. І дрэва, і камяні я падрыхтаваў, а ты яшчэ дадай да гэтага.</verse>
				<verse number="15">У цябе мноства работнікаў для працы; каменяроў і разьбяроў, і цесьляроў, і ўсіх, здольных да ўсякай работы.</verse>
				<verse number="16">Золата, срэбра, медзі і жалезу няма лічбы. Устань і рабі; і ГОСПАД будзе з табою».</verse>
				<verse number="17">І загадаў Давід усім князям Ізраіля, каб дапамагалі Салямону, сыну ягонаму:</verse>
				<verse number="18">«Ці ГОСПАД, Бог ваш, ня з вамі? І Ён даў супакой навокал, бо Ён аддаў у рукі мае жыхароў зямлі гэтай, і здабытая зямля гэтая перад абліччам ГОСПАДА і перад абліччам народу Ягонага.</verse>
				<verse number="19">Цяпер скіруйце сэрцы вашыя і душы вашыя, каб шукаць ГОСПАДА, Бога вашага. Устаньце і пабудуйце сьвятыню ГОСПАДУ Богу, каб прынесьці Каўчэг Запавету ГОСПАДА і сьвятое начыньне Божае ў Дом, які пабудаваны для імя ГОСПАДА».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="23">
				<verse number="1">І Давід стаў стары і насычаны днямі, і ён паставіў Салямона, сына свайго, за валадара над Ізраілем.</verse>
				<verse number="2">І сабраў ён усіх князёў, і сьвятароў, і лявітаў.</verse>
				<verse number="3">І былі палічаны лявіты ад трыццаці гадоў і вышэй; і быў лік іхні, паводле галоваў мужчынаў, — трыццаць восем тысячаў.</verse>
				<verse number="4">З іх для кіраваньня працаю ў Доме ГОСПАДА — дваццаць чатыры тысячы, а наглядчыкаў і судзьдзяў — шэсьць тысячаў.</verse>
				<verse number="5">І чатыры тысячы прыдзьвернікаў, і чатыры тысячы тых, якія хваляць ГОСПАДА на [музычных] інструмэнтах, якія зробленыя для хвалы.</verse>
				<verse number="6">І падзяліў іх Давід на чэргі паводле сыноў Левія — Гершома, Кегата і Мэрары.</verse>
				<verse number="7">З [сыноў] Гершома — Ляэдан і Шымэй.</verse>
				<verse number="8">Сыны Ляэдана: галоўны — Ехіэль, Зэтам і Ёэль, тры.</verse>
				<verse number="9">Сыны Шымэя: Шэляміт, Хазіэль і Харан, тры. Гэта галовы бацькоў Ляэдана.</verse>
				<verse number="10">Сыны Шымэя: Яхат, Зіна, Еуш і Бэрыя. Гэта сыны Шымэя, чатыры.</verse>
				<verse number="11">Яхат быў галоўны, а Зіна — другі; але Еуш і Бэрыя ня мелі шмат сыноў, і яны былі ў адной чарзе дому бацькі [свайго].</verse>
				<verse number="12">Сыны Кегата: Амрам, Іцгар, Хеўрон і Узіэль, чатыры.</verse>
				<verse number="13">Сыны Амрама: Аарон і Майсей. Аарон быў аддзелены, каб пасьвяціць яго для Сьвятога Сьвятых, яго і сыноў ягоных, на вякі, каб яны кадзілі перад абліччам ГОСПАДА, каб служылі Яму і дабраслаўлялі ў імя Ягонае на вякі.</verse>
				<verse number="14">А Майсей [быў] чалавек Божы, сыны ягоныя залічаныя да калена Левія.</verse>
				<verse number="15">Сын Майсея: Гершом і Эліезэр.</verse>
				<verse number="16">Сыны Гершома: Шэвуэль галоўны.</verse>
				<verse number="17">І былі сыны Эліезэра: Рэхавія галоўны. І не было ў Эліезэра іншых сыноў, а сыноў Рэхавіі было вельмі шмат.</verse>
				<verse number="18">Сыны Іцгара: Шэляміт галоўны.</verse>
				<verse number="19">Сыны Хэўрона: Ерыя галоўны, Амарыя другі, Ехазіэль трэці, Екамеам чацьвёрты.</verse>
				<verse number="20">Сыны Узіэля: Міха галоўны, Ішшыя другі.</verse>
				<verse number="21">Сыны Мэрары: Махлі і Мушы. Сыны Махлі: Элеазар і Кіш.</verse>
				<verse number="22">І памёр Элеазар, і не было ў яго сыноў, але толькі дочкі; і ўзялі іх сыны Кіша, браты іхнія.</verse>
				<verse number="23">Сыны Мушы: Махлі, Эдэр, Ірэмот, тры.</verse>
				<verse number="24">Гэта сыны Левія, паводле дамоў бацькоў сваіх, галовы [дамоў] бацькоў, паводле сьпісаў сваіх, паводле ліку імёнаў, паводле галоваў іхніх, якія рабілі працу служэньня ў Доме ГОСПАДА, ад дваццаці гадоў і вышэй.</verse>
				<verse number="25">Бо Давід сказаў: «ГОСПАД, Бог Ізраіля, даў супакой народу Свайму, і Ён будзе жыць у Ерусаліме на вякі.</verse>
				<verse number="26">І таксама лявітам ня трэба насіць Сялібу і ўсялякія прылады ейныя для служэньня ў ёй».</verse>
				<verse number="27">Таму, паводле апошніх словаў Давіда, палічаны сыны Левія ад дваццаці гадоў і вышэй,</verse>
				<verse number="28">бо занятак іхні — быць пры сынах Аарона для служэньня ў Доме ГОСПАДА, на панадворках і ў пакоях, і дзеля ачышчэньня ўсяго сьвятога, і для выкананьня служэньня ў Доме Божым,</verse>
				<verse number="29">і пры хлябах пакладных, і пры муцэ для ахвяры хлебнай, пры печыве прэсным, пры тым, што печанае, і што смажанае, і пры ўсім, што ўзважваюць і мераюць,</verse>
				<verse number="30">і каб яны станавіліся кожную раніцу славіць і хваліць ГОСПАДА, таксама ўвечары,</verse>
				<verse number="31">і пры ахвярах цэласпаленьня для ГОСПАДА ў суботы, ў маладзік і ў сьвяты, у ліку, паводле парадку, вызначанага ім, назаўсёды перад абліччам ГОСПАДА,</verse>
				<verse number="32">і каб яны стаялі на варце пры Намёце Спатканьня, на варце сьвятыні, і на варце пры сынах Аарона, братах сваіх, на служэньні ў Доме ГОСПАДА.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="24">
				<verse number="1">І вось чэргі сыноў Аарона. Сыны Аарона: Надаў, Абігу, Элеазар і Ітамар.</verse>
				<verse number="2">І памерлі Надаў і Абігу перад абліччам бацькі свайго, а сыноў не было ў іх; і былі сьвятарамі Элеазар і Ітамар.</verse>
				<verse number="3">І падзяліў іх Давід і Цадок з сыноў Элеазара, і Ахімэлех з сыноў Ітамара, на чэргі іхнія паводле служэньня іхняга.</verse>
				<verse number="4">І больш знайшлося галоўных мужоў з сыноў Элеазара, чым з сыноў Ітамара. І былі яны падзелены: з сыноў Элеазара — шаснаццаць галоваў дамоў бацькоў іхніх, з сыноў Ітамара — восем, паводле дамоў бацькоў іхніх.</verse>
				<verse number="5">І падзялілі іх жэрабем адных і другіх, каб былі князі сьвятыні і князі Божыя з сыноў Элеазара і з сыноў Ітамара.</verse>
				<verse number="6">І запісаў іх Шэмая, сын Нэтаніэля, пісар з лявітаў, перад абліччам валадара і князёў, і перад Цадокам сьвятаром і Ахімэлехам, сынам Абіятара, і перад галовамі [дамоў] бацькоў сьвятароў і лявітаў. Адзін дом бацькоў узяты ад Элеазара і адзін — ад Ітамара.</verse>
				<verse number="7">І выпала першае жэрабя на Егаярыва, другое — на Едаю.</verse>
				<verse number="8">на Харыма трэцяе, на Сэарыма чацьвёртае,</verse>
				<verse number="9">на Малхію пятае, на Міяміна шостае,</verse>
				<verse number="10">на Гаккоца сёмае, на Абію восьмае,</verse>
				<verse number="11">на Ешуа дзявятае, на Шэханіягу дзясятае,</verse>
				<verse number="12">на Эляшыва адзінаццатае, на Якіма дванаццатае,</verse>
				<verse number="13">на Хуппу трынаццатае, на Ешэвава чатырнаццатае,</verse>
				<verse number="14">на Більгу пятнаццатае, на Імэра шаснаццатае,</verse>
				<verse number="15">на Хэзіра сямнаццатае, на Гапіцэца васямнаццатае,</verse>
				<verse number="16">на Пэтахію дзевятнаццатае, на Ехэзкэля дваццатае,</verse>
				<verse number="17">на Яхіна дваццаць першае, на Гамуля дваццаць другое,</verse>
				<verse number="18">на Дэлаю дваццаць трэцяе, на Маазію дваццаць чацьвёртае.</verse>
				<verse number="19">Гэта чэргі іхнія для служэньня іхняга, каб яны прыходзілі ў Дом ГОСПАДА, паводле пастановы сваёй, [дадзенай] праз Аарона, бацьку іхняга, як загадаў яму ГОСПАД, Бог Ізраіля.</verse>
				<verse number="20">А пазасталыя з сыноў Левія: з сыноў Амрама — Шуваэль; з сыноў Шуваэля — Ехдэя;</verse>
				<verse number="21">Ад Рэхаўі з сыноў Рэхаўі галоўны Ішыя.</verse>
				<verse number="22">Ад Іцгара — Шэлямот; з сыноў Шэлямота — Яхат.</verse>
				<verse number="23">Сыны [Хеўрона]: Ерыя, Амарыя другі, Яхазіэль трэці, Екамеам чацьвёрты.</verse>
				<verse number="24">Сыны Узіэля: Міха; з сыноў Міхі — Шамір.</verse>
				<verse number="25">Брат Міхі — Ішыя; з сыноў Ішыі — Захарыя.</verse>
				<verse number="26">Сыны Мэрары: Махлі і Мушы. Сыны Яазіі: Бэно.</verse>
				<verse number="27">Сыны Мэрары з Яазіі: Бэно, Шагам, Заккур і Іўры.</verse>
				<verse number="28">Ад Махлі — Элеазар; і не было ў яго сыноў.</verse>
				<verse number="29">Ад Кіша сыны Кіша: Ерахмээль.</verse>
				<verse number="30">Сыны Мушы: Махлі, Эдэр і Ерымот. Гэта сыны лявітаў паводле дамоў бацькоў іхніх.</verse>
				<verse number="31">І кідалі яны таксама жэрабя, як і браты іхнія, сыны Аарона, перад абліччам валадара Давіда і Цадока і Ахімэлеха, і перада галовамі [дамоў] бацькоў сьвятарскіх і лявіцкіх, галовы [дамоў] бацькоў аднолькава з меншым братам сваім.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="25">
				<verse number="1">І аддзяліў Давід і князі войска на служэньне сыноў Асафа і Гэмана, і Едутуна, каб яны гралі на гусьлях, псалтырах і цымбалах. І быў лік мужоў пры працы гэтай у служэньні іхнім:</verse>
				<verse number="2">з сыноў Асафа: Заккур, Язэп, Нэтанія, Асарэла, сыны Асафа, пад рукою Асафа, які граў пад рукою валадара.</verse>
				<verse number="3">Ад Едутуна сыны Едутуна: Гэдалія, Цэры, Ешая, Хашавія і Матытыя, шасьцёра пад рукою Едутуна, бацькі іхняга, які граў на гусьлях на славу і хвалу для ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="4">Ад Гэмана сыны Гэмана: Буккія, Маттанія, Узіэль, Шэвуэль, Ерымот, Хананія, Ханані, Еліята, Гідалты, Ромамты-Эзэр, Ёшбэкаша, Маллоты, Махазіёт.</verse>
				<verse number="5">Усе гэтыя — сыны Гэмана, відушчага валадара ў словах Божых, каб узвышаўся рог [ягоны]. І даў Бог Гэману чатырнаццаць сыноў і тры дачкі.</verse>
				<verse number="6">Усе яны пад рукою бацькі свайго сьпявалі ў Доме ГОСПАДА з цымбаламі, псалтырамі і гусьлямі на служэньні ў Доме Божым, пад рукою валадара: Асаф, Едутун і Гэман.</verse>
				<verse number="7">І быў лік іх з братамі іхнімі, навучанымі сьпяваць для ГОСПАДА, усіх настаўнікаў — дзьвесьце восемдзясят восем.</verse>
				<verse number="8">І кінулі яны жэрабя пра чаргу служэньня, як малы, так вялікі, настаўнік і вучанік.</verse>
				<verse number="9">І выпала першае жэрабя ад Асафа па Язэпа; другім [стаў] Гэдалія, ён і браты ягоныя, і сыны ягоныя — дванаццаць;</verse>
				<verse number="10">трэці — Заккур; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;</verse>
				<verse number="11">чацьвёрты — Іцры; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;</verse>
				<verse number="12">пяты — Нэтанія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;</verse>
				<verse number="13">шосты — Буккія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;</verse>
				<verse number="14">сёмы — Есарыэла; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;</verse>
				<verse number="15">восьмы — Ешая; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;</verse>
				<verse number="16">дзявяты — Маттанія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;</verse>
				<verse number="17">дзясяты — Шымэй; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;</verse>
				<verse number="18">адзінаццаты — Азарыэль; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;</verse>
				<verse number="19">дванаццаты — Хашавія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;</verse>
				<verse number="20">трынаццаты — Шуваэль; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;</verse>
				<verse number="21">чатырнаццаты — Матытыя; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;</verse>
				<verse number="22">пятнаццаты — Ерымот; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;</verse>
				<verse number="23">шаснаццаты — Хананія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;</verse>
				<verse number="24">сямнаццаты — Ёшбэкаша; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;</verse>
				<verse number="25">васямнаццаты — Ханані; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;</verse>
				<verse number="26">дзевятнаццаты — Маллоты; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;</verse>
				<verse number="27">дваццаты — Эліята; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;</verse>
				<verse number="28">дваццаць першы — Гатыра; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;</verse>
				<verse number="29">дваццаць другі — Гідалты; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;</verse>
				<verse number="30">дваццаць трэці — Махазіёт; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;</verse>
				<verse number="31">дваццаць чацьвёрты — Ромамты-Эзэр; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="26">
				<verse number="1">Чэргі прыдзьверных, з [сыноў] Караха: Мэшэлемія, сын Карэ, з сыноў Асафа.</verse>
				<verse number="2">І ў Мэшэлеміі сыны: Захарыя першародны, Эдыяэль другі, Зэбадыя трэці, Ятніэль чацьвёрты,</verse>
				<verse number="3">Элям пяты, Егаханан шосты, Еліэгаэнай сёмы.</verse>
				<verse number="4">Сыны Абэд-Эдома: Шэмая першародны, Егазавад другі, Ёах трэці, Сахар чацьвёрты, Натанаэль пяты,</verse>
				<verse number="5">Аміэль шосты, Ісахар сёмы, Пэўлетай восьмы, бо Бог дабраславіў яго.</verse>
				<verse number="6">І ў Шэмаі, сына ягонага, нарадзіліся сыны, якія кіравалі ў доме бацькі свайго, бо яны магутныя і мужныя.</verse>
				<verse number="7">Сыны Шэмаі: Атні і Рафаэль, Абэд, Элізавад, браты ягоныя, сыны магутныя, Элігу і Самахія.</verse>
				<verse number="8">Усе яны — з сыноў Абэд-Эдома; яны, і сыны іхнія, і браты іхнія, мужы магутныя, здатныя да служэньня: шэсьдзясят два з Абэд-Эдома.</verse>
				<verse number="9">І ў Мэшэлеміі сыноў і братоў, сыноў магутных — васямнаццаць.</verse>
				<verse number="10">І ў Хосы, з сыноў Мэрары [былі] сыны: Шымры галоўны, хоць ён ня быў перашародны, але бацька ягоны паставіў яго за галоўнага,</verse>
				<verse number="11">Хілкія другі, Тэвалія трэці, Захарыя чацьвёрты; усіх сыноў і братоў у Хосы [было] трынаццаць.</verse>
				<verse number="12">З іх былі чэргі прыдзьверных, з галоўных мужоў, якія трымалі варту з братамі сваімі на служэньні ў Доме ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="13">І кідалі яны жэрабя, як малы, так і вялікі, паводле дамоў бацькоў сваіх, пра кожную браму.</verse>
				<verse number="14">І выпала жэрабя на ўсход для Шэлеміі. Для Захарыі, сына ягонага, разумнага дарадцы, кідалі жэрабя, і выпала яму жэрабя на поўнач;</verse>
				<verse number="15">для Абэд-Эдома — на поўдзень, а сынам ягоным — каморы;</verse>
				<verse number="16">для Шупіма і Хосы — на захад, каля брамы Шалехет, пры шырокай дарозе, якая ўзыходзіць, варта насупраць варты.</verse>
				<verse number="17">На ўсход — шэсьць лявітаў, на поўнач — на дзень чатыры, на поўдзень — на дзень чатыры, і пры каморах — два;</verse>
				<verse number="18">на панадворку на захад — чатыры пры шырокай дарозе і два на самім панадворку.</verse>
				<verse number="19">Гэта чэргі прыдзьверных, сыноў Караха і сыноў Мэрары.</verse>
				<verse number="20">І лявіты: Ахія — над скарбніцамі Дому Божага і над скарбніцамі рэчаў пасьвячоных.</verse>
				<verse number="21">Сыны Лаэдана, сына Гершона, ад Лаэдана, галовы [дому] бацькоў Лаэдана, сына Гершона: Ехіэль.</verse>
				<verse number="22">Сыны Ехіэля: Зэтам і Ёэль, брат ягоны, — над скарбніцамі Дому ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="23">Для [сыноў] Амрама, Іцгара, Хеўрона і Узіэля:</verse>
				<verse number="24">Шэвуэль, сын Гершома, сына Майсея, быў уладаром над скарбніцамі.</verse>
				<verse number="25">І браты ягоныя ад Элезэра: Рэхавія, сын ягоны, і Ішая, сын ягоны, і Ёрам, сын ягоны, і Зіхры, сын ягоны, і Шэляміт, сын ягоны.</verse>
				<verse number="26">Шэляміт і браты ягоныя [былі] над усімі скарбніцамі рэчаў пасьвячоных, якія пасьвяцілі валадар Давід і галовы [дамоў] бацькоў, тысячнікі, сотнікі і князі войска.</verse>
				<verse number="27">З заваяваньняў і са здабычы яны пасьвячалі на падтрыманьне Дому ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="28">І ўсё, што пасьвяціў Самуэль відушчы, і Саўл, сын Кіша, і Абнэр, сын Нэра, і Ёаў, сын Цэруі — усё пасьвечана [было] ў рукі Шэляміта і братоў ягоных.</verse>
				<verse number="29">З [сыноў] Іцгара: Кенанія і сыны ягоныя — на служэньне вонкавае ў Ізраілі, наглядчыкамі і судзьдзямі.</verse>
				<verse number="30">З [сыноў] Хеўрона: Хашавія і браты ягоныя, сыны мужныя, тысяча сямсот, мелі нагляд над Ізраілем на гэтым баку Ярдану, на захад, у-ва ўсёй працы для ГОСПАДА і службе валадарскай.</verse>
				<verse number="31">У [сыноў] Хеўрона Ерыя — галава [сыноў] Хеўрона, паводле радаводаў бацькоў сваіх. У саракавы год валадараньня Давіда шукалі, і знайшлі між іх [людзей] магутных і мужных у Язэры Гілеадзкім.</verse>
				<verse number="32">І браты ягоныя, сыны мужныя, дзьве тысячы сямсот, галовы [дамоў] бацькоў. І паставіў іх валадар Давід над [сынамі] Рубэна, Гада і над паловай Манасы ў-ва ўсіх справах Божых і справах валадара.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="27">
				<verse number="1">Сыны Ізраіля паводле ліку іхняга, галовы [дамоў] бацькоў, і начальнікі тысячаў і сотняў, і наглядчыкі іхнія, што паслугавалі валадару ў-ва ўсіх справах харугваў, якія прыходзілі і выходзілі месяц у месяц, усе месяцы году. Кожная харугва — дваццаць чатыры тысячы.</verse>
				<verse number="2">Над харугвай першай, на месяц першы — Яшобаам, сын Забдыэля; у харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы;</verse>
				<verse number="3">Ён быў з сыноў Пэрэса, галоўны над усімі начальнікамі войска першага месяца.</verse>
				<verse number="4">І над харугвай другога месяца — Дадай Ахахіянін, і ў харугве ягонай Міклот, начальнік; у харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы.</verse>
				<verse number="5">Князь трэцяй харугвы на трэці месяц — Бэная, сын Егаяды, галоўнага сьвятара; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы.</verse>
				<verse number="6">Гэты Бэная [быў] магутны сярод трыццаці і [быў] над трыццацьцю; і ў харугве ягонай [быў] Амізавад, сын ягоны.</verse>
				<verse number="7">Чацьвёрты на чацьвёрты месяц — Асаэль, брат Ёава, і пасьля яго Зэвадыя, сын ягоны; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы.</verse>
				<verse number="8">Пяты на пяты месяц — князь Шамгут Ізрахянін; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы.</verse>
				<verse number="9">Шосты на шосты месяц — Іра, сын Іккеша, з Тэкоа; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы.</verse>
				<verse number="10">Сёмы на сёмы месяц — Хэлец, Пэланянін, з сыноў Эфраіма; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы.</verse>
				<verse number="11">Восьмы на восьмы месяц — Сібэхай Хушыт, з Зархітаў; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы.</verse>
				<verse number="12">Дзявяты на дзявяты месяц — Абіэзэр з Анатоту, з [сыноў] Бэн’яміна; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы.</verse>
				<verse number="13">Дзясяты на дзясяты месяц — Маграй з Нэтафаты, з Зархітаў; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы.</verse>
				<verse number="14">Адзінаццаты на адзінаццаты месяц — Бэная з Піратону, з сыноў Эфраіма; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы.</verse>
				<verse number="15">Дванаццаты на дванаццаты месяц — Хэлдай з Нэтафаты, з Атніэля; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы.</verse>
				<verse number="16">А над каленамі Ізраіля [былі]: у Рубэна — начальнік Эліэзэр, сын Зіхры, у Сымона — Шэфатыя, сын Маахі;</verse>
				<verse number="17">у Левія — Хашавія, сын Кемуэля; у Аарона — Цадок;</verse>
				<verse number="18">у Юды — Элігу, з братоў Давіда; у Ісахара — Амры, сын Міхаэля;</verse>
				<verse number="19">у Зэвулёна — Ішмая, сын Абадыі; у Нэфталі — Ерымот, сын Азрыэля.</verse>
				<verse number="20">у сыноў Эфраіма — Осія, сын Азазіі; у паловы калена Манасы — Ёэль, сын Пэдаі;</verse>
				<verse number="21">у паловы Манасы ў Гілеадзе — Іддо, сын Захарыі; у Бэн’яміна — Яасіэль, сын Абнэра;</verse>
				<verse number="22">у Дана — Азарэль, сын Ерахама. Гэта князі каленаў Ізраіля.</verse>
				<verse number="23">Давід не лічыў тых, што былі ад дваццаці гадоў і ніжэй, бо ГОСПАД сказаў, што Ён памножыць Ізраіля, як зоркі ў небе.</verse>
				<verse number="24">Ёаў, сын Цэруі, пачаў рабіць перапіс і ня скончыў. І быў за гэта гнеў [Божы] на Ізраіля, і не ўвайшоў той лік ў лікі летапісу валадара Давіда.</verse>
				<verse number="25">Над скарбніцамі валадара быў Азмавет, сын Адыэля, а над гумнамі ў полі, у гарадах, у вёсках і ў вежах — Ёнатан, сын Узіі.</verse>
				<verse number="26">Над тымі, што рабілі працу ў полі, абраблялі грунты [быў] Эзры, сын Келува,</verse>
				<verse number="27">над вінаграднікамі — Шымэй з Рамы; а над запасамі віна ў вінных скарбніцах — Заўдыя з Шыфмы;</verse>
				<verse number="28">над дрэвамі аліўнымі і над дрэвамі фігавымі, якія ў Шэфэлі — Баал-Ханан з Гедэру; а над скарбніцамі аліўнымі — Ёаш;</verse>
				<verse number="29">над валамі, якія пасьвяцца ў Шароне — Шытрай з Шарону; а над валамі ў далінах — Шафат, сын Адлая;</verse>
				<verse number="30">над вярблюдамі — Авіл Ізмаэлец; над асьліцамі — Ехдэя з Мэраноту;</verse>
				<verse number="31">над авечкамі — Языз Гагранін. Усе яны — князі над маёмасьцю, якая ў валадара Давіда.</verse>
				<verse number="32">Ёнатан, дзядзька Давіда, быў дарадцам, ён — чалавек разумны і пісьменны; Ехіэль, сын Хахмоні, [быў[ з сынамі валадара;</verse>
				<verse number="33">Ахітафэль — дарадца валадара; Хушай Аркеец — сябра валадара;</verse>
				<verse number="34">Пасьля Ахітафэля [быў] Егаяда, сын Бэнаі, і Эбіятар; а начальнікам войска валадара [быў] Ёаў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="28">
				<verse number="1">І сабраў Давід у Ерусалім усіх князёў Ізраіля, князёў каленаў і начальнікаў харугваў, якія служылі валадару, і начальнікаў над тысячамі, і начальнікаў над сотнямі, і князёў над усёй маёмасьцю, і над статкамі валадара, і над сынамі ягонымі разам з урадоўцамі і мужнымі [ваярамі] і ўсімі ваярамі магутнымі.</verse>
				<verse number="2">І стаў валадар Давід на ногі свае, і сказаў: «Паслухайце мяне, браты мае і народ мой! Было ў мяне ў сэрцы пабудаваць Дом супачынку для Каўчэгу Запавету ГОСПАДА і падножжа пад стопы Бога нашага, і я падрыхтаваўся да будоўлі.</verse>
				<verse number="3">Але Бог сказаў мне: “Ня ты пабудуеш Дом для імя Майго, бо ты — чалавек вайны і ты разьліваў кроў”.</verse>
				<verse number="4">І выбраў ГОСПАД, Бог Ізраіля, мяне з усяго дому бацькі майго, каб я быў валадаром над Ізраілем на вякі, бо Ён выбраў Юду за правадыра, і з дому Юды — дом бацькі майго, і з сыноў бацькі майго ўпадабаў мяне, каб паставіць валадаром над усім Ізраілем.</verse>
				<verse number="5">І з усіх сыноў маіх, бо шмат сыноў даў мне ГОСПАД, Ён выбраў Салямона, сына майго, каб ён сеў на пасадзе валадарства ГОСПАДАВАГА над Ізраілем.</verse>
				<verse number="6">І Ён сказаў мне: “Салямон, сын твой, ён пабудуе Дом Мой і панадворкі Мае, бо Я выбраў яго Сабе за сына, і Я буду яму Бацькам;</verse>
				<verse number="7">І Я ўмацую валадарства ягонае на вякі, калі ён будзе цьвёрды ў выкананьні прыказаньняў Маіх і прысудаў Маіх, як гэта ёсьць сёньня”.</verse>
				<verse number="8">І цяпер перад вачыма ўсяго Ізраіля, царквы ГОСПАДА, і ў вушы Бога нашага [я кажу]: “Пільнуйце і выконвайце ўсе прыказаньні ГОСПАДА, Бога вашага, каб вы валодалі гэтай зямлёй добрай і пакінулі яе ў спадчыну для сыноў вашых пасьля вас на вякі.</verse>
				<verse number="9">І ты, Салямоне, сыне мой, ведай Бога, Айца твайго, і служы Яму з сэрцам шчырым і душою ахвотнаю, бо ГОСПАД дасьледуе ўсе сэрцы і разумее ўсе намеры думак. Калі будзеш шукаць Яго, ты знойдзеш Яго; а калі пакінеш Яго, Ён пакіне цябе назаўжды.</verse>
				<verse number="10">Глядзі цяпер, бо ГОСПАД выбраў цябе, каб ты пабудаваў Дом як сьвятыню. Будзь цьвёрды і рабі”».</verse>
				<verse number="11">І даў Давід Салямону, сыну свайму, узор прысенку і будынкаў [сьвятыні] і скарбніцаў ейных, і верхніх пакояў ейных, і ўнутраных пакояў ейных, і дому перамольваньня,</verse>
				<verse number="12">і ўзор ўсяго, што было ў духу ягоным для панадворку Дому ГОСПАДА і для ўсіх пакояў навокал, для скарбніцаў Дому Божага і скарбніцаў рэчаў пасьвячоных,</verse>
				<verse number="13">і для чэргаў сьвятароў і лявітаў, і для ўсёй працы пры служэньні ў Доме ГОСПАДА, і для ўсіх начыньняў для служэньня ў Доме ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="14">[І даў ён] золата вагою на залатыя [рэчы], на ўсе начыньні для ўсялякага служэньня; [і срэбра] на ўсе начыньні срэбныя, на ўсе начыньні для ўсялякага служэньня;</verse>
				<verse number="15">[золата] для сьвечнікаў залатых і для лямпаў іхніх залатых, вагою кожнага сьвечніка і лямпаў ягоных, і [срэбра] для сьвечнікаў срэбных, вагою кожнага сьвечніка і лямпаў ягоных, паводле прызначэньня кожнага сьвечніка,</verse>
				<verse number="16">і золата вагою на сталы хлябоў пакладных на кожны стол, і срэбра на сталы срэбныя,</verse>
				<verse number="17">і на відэльцы, і на крапільніцы, і на місы з золата шчырага, і на келіхі залатыя вагою на кожны келіх, і на келіхі срэбныя вагою на кожны келіх,</verse>
				<verse number="18">і на ахвярнік каджэньня золата шчырага вагою, і на вобраз калясьніцы херувімаў, якія разгортваюць крылы свае і закрываюць Каўчэг Запавету ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="19">[І сказаў:] «Усё гэта запісанае з рукі ГОСПАДА. Ён даў мне зразумець усю працу паводле ўзору гэтага».</verse>
				<verse number="20">І сказаў Давід Салямону, сыну свайму: «Будзь цьвёрды і мужны, і рабі. Ня бойся і не палохайся, бо ГОСПАД Бог, Бог мой, з табою, Ён не адыйдзе ад цябе і не пакіне цябе, пакуль ня скончыцца ўся праца для служэньня ў Доме ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="21">І, вось чэргі сьвятароў і лявітаў для ўсялякага служэньня ў Доме Божым. З табою ў-ва ўсёй працы ўсе [людзі] шляхетныя, мудрыя на ўсялякае служэньне. І князі, і ўвесь народ [гатовыя выканаць] усе словы твае».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="29">
				<verse number="1">І сказаў валадар Давід усёй царкве: «Салямон, сын мой, якога аднаго выбраў Бог, малады і кволы, а праца гэта вялікая, бо не для чалавека будыніна гэтая, але для ГОСПАДА Бога.</verse>
				<verse number="2">З ўсёй сілай маёй я падрыхтаваў для Дому Бога майго золата на [рэчы] залатыя, і срэбра — на срэбныя, і медзь — на мядзяныя, жалеза — на жалезныя, і дрэва — на драўляныя, камяні оніксу і для аправаў камяні аздобныя і каляровыя, і ўсялякія камяні каштоўныя, і мноства мармуровых камянёў.</verse>
				<verse number="3">І яшчэ, з зычлівасьці маёй для Дому Бога майго, я маю ўласнае золата і срэбра; і я аддаў на Дом Бога майго, звыш усяго, што я падрыхтаваў на Дом Сьвяты:</verse>
				<verse number="4">тры тысячы талентаў золата, золата Афірскага, і сем тысячаў талентаў срэбра чыстага на ашяляваньне сьценаў пабудоваў.</verse>
				<verse number="5">Золата — на [рэчы залатыя], срэбра — на срэбныя і на ўсю працу рук разьбяроў. І хто [яшчэ] ахвяруецца, каб сёньня напоўніць руку сваю для ГОСПАДА?</verse>
				<verse number="6">І склалі дары князі [дамоў] бацькоў, князі каленаў Ізраіля, і начальнікі тысячаў і сотняў, і начальнікі працаў валадара.</verse>
				<verse number="7">І далі на служэньне Дому Божага золата пяць тысячаў талентаў і дзесяць тысячаў дукатаў, і срэбра дзесяць тысячаў талентаў, і медзі васямнаццаць тысячаў талентаў, і жалеза сто тысячаў талентаў.</verse>
				<verse number="8">Тыя, ў каго знайшліся камяні [каштоўныя], давалі ў скарбніцу Дому ГОСПАДА на рукі Ехіэля, сына Гершона.</verse>
				<verse number="9">І радаваўся народ з дабраахвотных дароў, бо са шчырым сэрцам яны давалі дары ГОСПАДУ; і таксама валадар радаваўся радасьцю вялікай.</verse>
				<verse number="10">І дабраславіў Давід ГОСПАДА перада вачыма ўсёй царквы, і сказаў Давід: «Дабраслаўлёны Ты, ГОСПАДЗЕ, Божа Ізраіля, бацькі нашага, ад веку і на вякі!</verse>
				<verse number="11">Твае, ГОСПАДЗЕ, веліч і магутнасьць, і праслаўленьне, хвала і годнасьць, бо ўсё ў небе і на зямлі Тваё; Тваё, ГОСПАДЗЕ валадарства, і Ты ўзьнесены па-над усім як галава.</verse>
				<verse number="12">І багацьце, і слава — ад Цябе, і Ты пануеш над усім; і ў руцэ Тваёй сіла і моц; і ў руцэ Тваёй ўзьвялічыць і ўмацаваць усё.</verse>
				<verse number="13">І цяпер, Божа наш, мы выслаўляем Цябе і хвалім імя велічнасьці Тваёй.</verse>
				<verse number="14">Бо хто я і хто народ мой, што мы маем сілу так ахвотна прыносіць дары? Бо ўсё гэта — ад Цябе, і з рукі Тваёй мы [атрымалі і] аддалі Табе.</verse>
				<verse number="15">Бо мы — прыхадні перад абліччам Тваім, як усе бацькі нашыя. Дні нашыя на зямлі, як цень, і няма трываласьці.</verse>
				<verse number="16">ГОСПАДЗЕ, Божа наш! Усё гэтае мноства, якое мы падрыхтавалі, каб пабудаваць Табе Дом для імя сьвятога Твайго — з рукі Тваёй, і ўсё гэта — Тваё.</verse>
				<verse number="17">І я ведаю, Божа мой, што Ты выспрабоўваеш сэрца, і шчырасьць даспадобы Табе. І я ў шчырасьці сэрца майго ахвотна прынёс у дар усё гэта; і цяпер я бачу з радасьцю народ Твой, які знаходзіцца тут і дабраахвотна прыносіць дары Табе.</verse>
				<verse number="18">ГОСПАДЗЕ, Божа Абрагама, Ісаака і Ізраіля, бацькоў нашых, захавай на вякі намер думак сэрца народу Твайго і ўмацуй сэрца іхняе пры Сабе!</verse>
				<verse number="19">І дай Салямону, сыну майму, сэрца шчырае, каб захоўваў прыказаньні Твае, сьведчаньні Твае і пастановы Твае, і выканаў усё, і пабудаваў будыніну, якую я падрыхтаваў».</verse>
				<verse number="20">І сказаў Давід усёй царкве: «Дабраславіце ГОСПАДА, Бога вашага!» І дабраславіла ўся царква ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх, і схіліліся, і пакланіліся ГОСПАДУ і валадару.</verse>
				<verse number="21">І яны ахвяравалі ахвяры для ГОСПАДА, і ўзносілі цэласпаленьні ГОСПАДУ назаўтра пасьля гэтага дню: тысячу бычкоў, тысячу бараноў, тысячу ягнят і ахвяры вадкія, і мноства ахвяраў за ўвесь Ізраіль.</verse>
				<verse number="22">І елі й пілі перад абліччам ГОСПАДА ў гэты дзень з вялікай радасьцю, і другім разам паставілі як валадара Салямона, сына Давіда, і памазалі яго перад ГОСПАДАМ як начальніка, а Цадока — як сьвятара.</verse>
				<verse number="23">І сеў Салямон на пасад ГОСПАДА як валадар замест Давіда, бацькі свайго, і меў посьпех, і слухаў яго ўвесь Ізраіль.</verse>
				<verse number="24">І ўсе князі і волаты, а таксама ўсе сыны валадара Давіда далі руку Салямону валадару.</verse>
				<verse number="25">І надзвычай узьвялічыў ГОСПАД Салямона перад вачыма ўсяго Ізраіля, і даў яму велічнасьць валадарскую, якой ня было ў аніводнага валадара перад абліччам Ягоным у Ізраілі.</verse>
				<verse number="26">І Давід, сын Есэя, валадарыў над усім Ізраілем.</verse>
				<verse number="27">І дзён, у якія ён валадарыў над Ізраілем, было сорак гадоў: у Хэўроне ён валадарыў сем гадоў, а ў Ерусаліме валадарыў трыццаць тры гады.</verse>
				<verse number="28">І ён памёр у добрай старасьці, насычаны днямі, багацьцем і славаю; і Салямон, сын ягоны, заваладарыў замест яго.</verse>
				<verse number="29">І справы Давіда валадара, першыя і апошнія, вось, яны запісаныя ў летапісах Самуэля, відушчага, і ў летапісах Натана, прарока, і ў летапісах Гада, відушчага,</verse>
				<verse number="30">разам з усім валадараньнем ягоным, і з магутнасьцю ягонаю, і з часамі, што мінулі над ім, і над Ізраілем, і над усімі валадарствамі зямлі гэтай.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="14">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">І ўмацаваўся Салямон, сын Давіда, на валадарстве сваім; і ГОСПАД, Бог ягоны [быў] з ім, і ўзьвялічыў яго высока.</verse>
				<verse number="2">І сказаў Салямон усяму Ізраілю, начальнікам тысячаў і сотняў, і судзьдзям, і ўсім начальнікам у-ва ўсім Ізраілі, галовам [дамоў] бацькоў.</verse>
				<verse number="3">І пайшлі Салямон і ўся царква з ім на ўзвышша, якое ў Гібэоне, бо там быў Божы Намёт Спатканьня, які паставіў Майсей, слуга ГОСПАДА, у пустыні.</verse>
				<verse number="4">Каўчэг Божы перанёс Давід з Кірыят-Ярыму на [месца], якое Давід падрыхтаваў для яго, бо ён паставіў для яго намёт у Ерусаліме.</verse>
				<verse number="5">А ахвярнік, які зрабіў Бэцалеэль, сын Урыі, сына Хура, застаўся там перад Сялібай ГОСПАДА; і шукалі яго Салямон і царква.</verse>
				<verse number="6">І ўзыйшоў Салямон перад аблічча ГОСПАДА туды да ахвярніка мядзянага, які ў Намёце Спатканьня, і ахвяраваў на ім тысячу цэласпаленьняў.</verse>
				<verse number="7">У тую ноч зьявіўся Бог Салямону і сказаў яму: «Прасі, што Мне даць табе».</verse>
				<verse number="8">І сказаў Салямон Богу: «Ты зрабіў Давіду, бацьку майму, вялікую ласку і паставіў мяне валадарыць замест яго.</verse>
				<verse number="9">Цяпер, ГОСПАДЗЕ Божа, няхай зьдзейсьніцца слова Тваё Давіду, бацьку майму, бо Ты паставіў мяне валадарыць над народам вялікім, як пыл зямлі.</verse>
				<verse number="10">Дай мне цяпер мудрасьць і веданьне, каб я мог выходзіць і ўваходзіць перад народам гэтым, бо хто можа судзіць гэты народ Твой такі вялікі?»</verse>
				<verse number="11">І сказаў Бог Салямону: «За тое, што было гэта ў сэрцы тваім, і ты не прасіў багацьця, маёмасьці, славы ці душы ворагаў тваіх, таксама не прасіў доўгіх дзён, але прасіў для сябе мудрасьці і веданьня, каб ты мог судзіць народ Мой, над якім Я паставіў цябе валадарыць,</verse>
				<verse number="12">мудрасьць і веданьне дадзены табе, а багацьці, маёмасьць і славу Я дам табе, якіх ніводзін з валадароў ня меў перад табою і ня будзе мець ніякі пасьля цябе».</verse>
				<verse number="13">І вярнуўся Салямон з узвышша, якое ў Гібэоне, у Ерусалім ад аблічча Намёту Спатканьня, і валадарыў у Ізраілі.</verse>
				<verse number="14">І сабраў Салямон калясьніцы і вершнікаў, і было ў яго тысяча чатырыста калясьніцаў і дваццаць тысячаў вершнікаў, якіх ён разьмясьціў у гарадах калясьнічных і пры валадары ў Ерусаліме.</verse>
				<verse number="15">І сабраў валадар срэбра і золата ў Ерусаліме, як камянёў, а кедраў так шмат, як сікамораў, якія ў Шэфэлі.</verse>
				<verse number="16">І прыводзілі для Салямона коней з Эгіпту і з Куэ, бо купцы валадарскія куплялі паводле цаны [іхняй] у Куэ.</verse>
				<verse number="17">І яны зыходзілі і прывозілі з Эгіпту калясьніцы за шэсьцьсот сыкляў срэбра і каня за сто пяцьдзясят [сыкляў]. І гэтак праз рукі іхнія прывозілі іх для ўсіх валадароў Хетытаў і валадароў Араму.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">І сказаў Салямон пабудаваць Дом для імя ГОСПАДА і дом валадарства свайго.</verse>
				<verse number="2">І вызначыў Салямон семдзясят тысячаў чалавек насіць цяжары, і восемдзясят тысячаў камяняроў у гарах, і тры тысячы шэсьцьсот наглядчыкаў над імі.</verse>
				<verse number="3">І паслаў Салямон да Хурама, валадара Тыру, кажучы: «Як ты дапамагаў Давіду, бацьку майму, і пасылаў яму кедры, каб ён пабудаваў дом, каб жыць у ім, так зрабі і мне.</verse>
				<verse number="4">Вось, я будую Дом для імя ГОСПАДА, Бога майго, каб асьвяціць Яго і кадзіць перад абліччам Ягоным пахкае кадзіла, і каб заўсёды [былі там] хлябы пакладныя і цэласпаленьні раніцаю і ўвечары, у суботы і ў маладзік, і ва ўрачыстасьці ГОСПАДА, Бога нашага. Гэта на вякі ў Ізраілі.</verse>
				<verse number="5">І Дом гэты, які я будую, вялікі, бо Бог наш вялікшы па-над усімі багамі.</verse>
				<verse number="6">І ці стане ў каго сілы пабудаваць Дом для Яго, бо неба і нябёсы нябёсаў не зьмяшчаюць Яго? І хто я, каб мог пабудаваць Дом для Яго? Хіба толькі [магу] кадзіць перад абліччам Ягоным.</verse>
				<verse number="7">І цяпер прышлі мне чалавека мудрага, каб працаваць з золатам і срэбрам, і з медзьдзю, жалезам, пурпурам, кармазынам і блакітам, які ўмее выразаць рэзьбы, [каб працаваць] з мудрымі людзьмі, якія ў мяне ў Юдзе і ў Ерусаліме, якіх падрыхтаваў Давід, бацька мой.</verse>
				<verse number="8">І пашлі мне кедровае дрэва, кіпарысавае і сандалавае з Лібану, бо я ведаю, што слугі твае ўмеюць сячы дрэвы ў Лібане. І вось, слугі мае [будуць] са слугамі тваімі,</verse>
				<verse number="9">каб падрыхтаваць мне шмат дрэва, бо Дом, які я будую, [будзе] вялікі і цудоўны.</verse>
				<verse number="10">І вось, для дрывасекаў, якія сякуць дрэвы, слугаў тваіх, я даў на ежу дваццаць тысячаў кораў пшаніцы, і дваццаць тысячаў кораў ячменю, і дваццаць тысячаў батаў віна, і дваццаць тысячаў батаў алівы».</verse>
				<verse number="11">І сказаў Хурам, валадар Тыру, у лісьце, і паслаў Салямону: «Палюбіў ГОСПАД народ Свой, і паставіў цябе за валадара над ім».</verse>
				<verse number="12">І сказаў Хурам: «Дабраславёны ГОСПАД, Бог Ізраіля, Які ўчыніў неба і зямлю, Які даў Давіду валадару сына мудрага, які мае розум і веданьне, які пабудуе Дом ГОСПАДУ і дом для валадарства свайго.</verse>
				<verse number="13">І цяпер я паслаў чалавека мудрага, які мае веданьне і ўменьні, Хурам-Абію,</verse>
				<verse number="14">сына жанчыны з дачок Дана, і бацькі ягонага, чалавека з Тыру. Ён умее рабіць з золата, срэбра, медзі, жалеза, камяня, дрэва, пурпуру, блакіту, вісону і кармазыну; і выразаць усялякую разьбу, і майстраваць усялякае мастацтва, якое будзе дадзена яму [рабіць] з майстрамі тваімі і майстрамі пана майго Давіда, бацькі твайго.</verse>
				<verse number="15">І цяпер пшаніцу, ячмень, алей і віно, пра якія гаварыў гаспадар мой, пашлі для слугаў тваіх.</verse>
				<verse number="16">І мы будзем сячы дрэвы з Лібану, паводле ўсіх патрэбаў тваіх, і прыгонім іх табе плытамі па моры ў Яфу, і ты завязеш іх у Ерусалім».</verse>
				<verse number="17">І палічыў Салямон усіх прыхадняў, якія ў зямлі Ізраіля, пасьля сьпісу, якім палічыў іх Давід, бацька ягоны, і знайшлося іх сто пяцьдзясят тры тысячы шэсьцьсот.</verse>
				<verse number="18">І прызначыў ён з іх семдзясят тысячаў для нашэньня цяжараў, і восемдзясят тысячаў камяняроў у гарах, і тры тысячы шэсьцьсот наглядчыкаў над працамі народу гэтага.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">І пачаў Салямон будаваць Дом ГОСПАДА ў Ерусаліме, на гары Морыя, дзе ГОСПАД зьявіўся Давіду, бацьку ягонаму, на месцы, якое падрыхтаваў Давід, на таку Арнана Евусея.</verse>
				<verse number="2">І пачаў ён будаваць у другі [дзень] другога месяца, у чацьвёртым годзе валадараньня свайго.</verse>
				<verse number="3">І гэта падмурак, які заклаў Салямон для будаўніцтва Дому Божага: даўжыня — шэсьцьдзясят локцяў, і шырыня паводле меры старадаўняй дваццаць локцяў;</verse>
				<verse number="4">і прысенак, які сьпераду, у даўжыню паводле шырыні Дому — дваццаць локцяў, а ў вышыню — сто дваццаць. І ашаляваў яго ўнутры чыстым золатам.</verse>
				<verse number="5">І Дом вялікі накрыў дрэвам кіпарысавым, і ашаляваў шчырым золатам, і парабіў на ім пальмы і ланцужкі.</verse>
				<verse number="6">І пакрыў Дом камянямі каштоўнымі дзеля аздабленьня; а золата — золата Парваімскае.</verse>
				<verse number="7">І ашяляваў ён Дом, бэлькі, парогі, сьцены ягоныя і дзьверы ягоныя золатам; і выразаў херувімаў на сьценах.</verse>
				<verse number="8">І пабудаваў дом для Сьвятога Сьвятых; даўжыня ягоная, паводле шырыні Дому — дваццаць локцяў, і шырыня ягоная — дваццаць локцяў; і ашаляваў яго шчырым золатам, на шэсьцьсот талентаў.</verse>
				<verse number="9">А вага цьвікоў — пяцьдзясят сыкляў золата. І верхнія пакоі ашаляваў золатам.</verse>
				<verse number="10">І зрабіў у доме Сьвятога Сьвятых двух херувімаў разьбярскай работы, і пакрыў іх золатам.</verse>
				<verse number="11">Крылы херувімаў у даўжыню — дваццаць локцяў. Адно крыло ў пяць локцяў дакраналася сьцяны дому, а другое крыло ў пяць локцяў дакраналася да крыла другога херувіма;</verse>
				<verse number="12">І крыло другога хурувіма ў пяць локцяў дакраналася сьцяны дому, а другое крыло ў пяць локцяў дакраналася да крыла іншага херувіма.</verse>
				<verse number="13">Крылы гэтых херувімаў былі расхінутыя на дваццаць локцяў; і яны стаялі на нагах сваіх, і абліччы іхнія — у бок Дому.</verse>
				<verse number="14">І зрабіў завесу з блакіту, пурпуру, кармазыну і вісону, і выгафтаваў на ёй херувімаў.</verse>
				<verse number="15">І зрабіў перад Домам два слупы, трыццаць пяць локцяў у вышыню, і галавіцу, якая на версе іх, — у пяць локцяў.</verse>
				<verse number="16">І зрабіў ланцужкі, як у Давіры, і зьмясьціў на версе слупоў, і зрабіў сто яблыкаў гранатавых, і зьмясьціў на ланцужках.</verse>
				<verse number="17">І паставіў слупы перад сьвятыняй, адзін з правага боку, другі — з левага, і назваў імя правага Яхін, а імя левага — Боаз.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">І зрабіў ахвярнік мядзяны: дваццаць локцяў даўжыня ягоная, і дваццаць локцяў шырыня ягоная, і дзесяць локцяў вышыня ягоная.</verse>
				<verse number="2">І зрабіў мора адліванае, дзесяць локцяў ад берагу яго да берагу яго, усё круглае, у вышыню пяць локцяў; і шнур у трыццаць локцяў атачаў яго наўкола;</verse>
				<verse number="3">І пад ім падабенствы валоў стаялі наўкола з усіх бакоў; на дзесяць локцяў атачалі мора навокал два шэрагі валоў, адлітых пры адліваньні яго.</verse>
				<verse number="4">Стаяла яно на дваццаці валах: тры зьвернутыя на поўнач, тры зьвернутыя на захад, тры зьвернутыя на поўдзень, тры зьвернутыя на ўсход, і мора на іх зьверху; а зады іхнія [зьвернуты] ў сярэдзіну.</verse>
				<verse number="5">І таўшчыня ягоная — у далонь, і берагі ягоныя — як берагі келіха, як кветкі лілеі. Яно зьмяшчала і ўтрымлівала тры тысячы батаў.</verse>
				<verse number="6">І зрабіў дзесяць мыцельнікаў, і паставіў пяць з правага боку і пяць — з левага, для абмываньня ў іх, бо падрыхтаванае на цэласпаленьне паласкалі ў іх; а мора — для сьвятароў, каб яны абмываліся ў ім.</verse>
				<verse number="7">І зрабіў дзесяць залатых сьвечнікаў, паводле пастановы, і паставіў у сьвятыні, пяць — з правага боку і пяць — з левага.</verse>
				<verse number="8">І зрабіў дзесяць сталоў, і паставіў у сьвятыні, пяць — з правага боку і пяць — з левага, і зрабіў сто місаў залатых.</verse>
				<verse number="9">І зрабіў панадворак сьвятарскі, і вялікі панадворак, і дзьверы ў панадворак, і ашаляваў дзьверы медзьдзю.</verse>
				<verse number="10">І паставіў мора з правага боку на ўсходзе, насупраць паўднёвага боку.</verse>
				<verse number="11">І зрабіў Хурам гаршчкі, лапаткі і місы. І скончыў Хурам рабіць працу, якую ён рабіў для валадара Салямона ў Доме Божым:</verse>
				<verse number="12">Два слупы і кулі, і галавіцы на версе двух слупоў, і два сплеціва, каб накрыць дзьве круглыя галавіцы, якія на версе слупоў,</verse>
				<verse number="13">і чатырыста яблыкаў гранатовых на дзьвух сплецівах, два шэрагі яблыкаў гранатовых на кожным сплеціве, каб пакрыць дзьве круглыя галавіцы, якія на слупах.</verse>
				<verse number="14">І падставы зрабіў, і мыцельнікі зрабіў на падставах,</verse>
				<verse number="15">адно мора, і дванаццаць валоў пад ім.</verse>
				<verse number="16">І гаршчкі, і лапаткі, і відэльцы, і ўсе начыньні зрабіў Хурам-Абі для валадара Салямона ў Доме ГОСПАДА, з зыркай медзі.</verse>
				<verse number="17">У ваколіцах Ярдану адліваў іх валадар, у густой зямлі, паміж Сукотам і Цэрэдаю.</verse>
				<verse number="18">І зрабіў Салямон усе начыньні гэтыя ў вялікім мностве, што не даведваліся вагі медзі.</verse>
				<verse number="19">І зрабіў Салямон усе рэчы Дому Божага: і ахвярнік залаты, і сталы, і на іх хлябы пакладныя,</verse>
				<verse number="20">і сьвечнікі, і лямпы для запальваньня іх паводле пастановы перад Давірам — са шчырага золата;</verse>
				<verse number="21">і кветкі, і лямпы, і абцужкі залатыя, з найчысьцейшага золата,</verse>
				<verse number="22">і нажніцы, і місы, і крапільніцы, і кадзільніцы са шчырага золата; і ўваход у Дом, унутраныя дзьверы ягоныя ў Сьвятое Сьвятых, і дзьверы Дому сьвятыні — з золата.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">І скончана была ўся праца, якую рабіў Салямон для Дому Божага. І прынёс Салямон сьвятыя [рэчы] Давіда, бацькі свайго, і срэбра, і золата, і ўсе начыньні палажыў у скарбніцу Дому Божага.</verse>
				<verse number="2">Тады паклікаў Салямон старшыняў Ізраіля і ўсіх галоваў плямёнаў, князёў [дамоў] бацькоў сыноў Ізраіля, у Ерусалім, каб перанесьці Каўчэг Запавету ГОСПАДА з гораду Давіда, значыць з Сыёну.</verse>
				<verse number="3">І сабраліся да валадара ўсе людзі Ізраіля на сьвята, якое ў сёмы месяц.</verse>
				<verse number="4">І прыйшлі ўсе старшыні Ізраіля; і ўзялі лявіты Каўчэг,</verse>
				<verse number="5">і перанесьлі Каўчэг, і Намёт Спатканьня, і ўсе рэчы сьвятыя, якія ў Намёце, і панесьлі іх сьвятары і лявіты.</verse>
				<verse number="6">І валадар Салямон і ўся грамада Ізраіля, якая сабралася пры ім перад Каўчэгам, ахвяроўвалі авечак і валоў, якіх нельга было палічыць і запісаць з прычыны мноства.</verse>
				<verse number="7">І прынесьлі сьвятары Каўчэг Запавету ГОСПАДА на месца ягонае, у Давір Дому, у Сьвятое Сьвятых, пад крылы херувімаў.</verse>
				<verse number="8">І былі херувімы з раскінутымі крыламі над месцам Каўчэгу, і херувімы ахіналі Каўчэг і насілы ягоныя.</verse>
				<verse number="9">І тыя насілы былі доўгія, і канцы насілаў Каўчэгу былі відаць перад Давірам, але не было іх відаць звонку; і яны там да сёньняшняга дня.</verse>
				<verse number="10">Нічога не было ў Каўчэгу, толькі дзьве табліцы, якія Майсей палажыў на Харэве, калі ГОСПАД заключыў запавет з сынамі Ізраіля, калі яны выйшлі з Эгіпту.</verse>
				<verse number="11">І сталася, калі сьвятары выйшлі са сьвятыні, бо ўсе сьвятары, якія былі там, асьвяціліся, і не было патрэбы захоўваць чэргі.</verse>
				<verse number="12">А лявіты сьпевакі, усе яны, Асаф, Гэман, Едутун, і сыны іхнія, і браты іхнія, апранутыя ў вісон, з цымбаламі, псалтырамі і гусьлямі стаялі на ўсход ад ахвярніку, і з імі сто дваццаць сьвятароў, якія трубілі ў трубы.</verse>
				<verse number="13">І былі як адзін тыя, што трубілі, і тыя, што сьпявалі, даючы адзін голас на хвалу і праслаўленьне ГОСПАДА; і калі узьнёсься гук трубаў і цымбалаў, і музычных інструмэнтаў, і хвалілі ГОСПАДА, бо добры Ён, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная, тады Дом, Дом ГОСПАДА напоўніўся хмараю,</verse>
				<verse number="14">і не маглі сьвятары стаяць і служыць перада хмараю, бо слава ГОСПАДА напоўніла Дом Божы.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="6">
				<verse number="1">Тады сказаў Салямон: «ГОСПАД сказаў, што Ён жыве ў імгле.</verse>
				<verse number="2">А я пабудаваў Дом на пражываньне Табе і месца знаходжаньня Твайго на вякі».</verse>
				<verse number="3">І павярнуў валадар аблічча сваё, і дабраславіў усю царкву Ізраіля, а ўся царква стаяла.</verse>
				<verse number="4">І ён сказаў: «Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог Ізраіля, Які гаварыў вуснамі Сваімі Давіду, бацьку майму, і выканаў [гэта] рукамі Сваімі, кажучы:</verse>
				<verse number="5">“Ад дня, у які Я вывеў народ Мой з зямлі Эгіпецкай, Я ня выбраў гораду з усіх каленаў Ізраіля, каб пабудаваць дом, якім было б імя Маё, і ня выбраў чалавека, які быў бы начальнікам народу Майго, Ізраіля,</verse>
				<verse number="6">але Я выбраў Ерусалім, каб там было імя Маё, і выбраў Давіда, каб ён быў над народам Маім, Ізраілем”.</verse>
				<verse number="7">І было на сэрцы ў Давіда, бацькі майго, пабудаваць дом для ГОСПАДА, Бога Ізраіля.</verse>
				<verse number="8">І ГОСПАД сказаў Давіду, бацьку майму: “Тое, што было на сэрцы тваім, каб пабудаваць дом для імя Майго, добра ты зрабіў, што гэта ў сэрцы тваім.</verse>
				<verse number="9">Толькі ты не пабудуеш Дом, але сын твой, які выйдзе са сьцёгнаў тваіх, ён пабудуе Дом для імя Майго”.</verse>
				<verse number="10">І споўніў ГОСПАД слова Сваё, якое прамовіў, і я стаў на месца Давіда, бацькі майго, і сеў на пасадзе Ізраіля, як сказаў ГОСПАД, і пабудаваў Дом для імя ГОСПАДА, Бога Ізраіля.</verse>
				<verse number="11">І я паставіў там Каўчэг, у якім запавет ГОСПАДА, які заключыў Ён з сынамі Ізраіля».</verse>
				<verse number="12">І стаў ён перад ахвярнікам ГОСПАДА насупраць усёй царквы Ізраіля, і выцягнуў рукі свае,</verse>
				<verse number="13">бо Салямон зрабіў амбону мядзяную, і паставіў яе сярод панадворку; даўжыня ейная пяць локцяў, і шырыня ейная пяць локцяў, і вышыня ейная тры локці. І ён стаў на ёй, і ўпаў на калені свае насупраць усёй царквы, і выцягнуў рукі свае да неба,</verse>
				<verse number="14">і сказаў: «ГОСПАДЗЕ, Божа Ізраіля! Няма Бога, падобнага да Цябе, ані ў небе, ані на зямлі. Ты захоўваеш запавет і міласэрнасьць да слугаў Тваіх, якія ходзяць перад абліччам Тваім усім сэрцам сваім.</verse>
				<verse number="15">Ты споўніў слузе Твайму Давіду, бацьку майму, тое, што Ты сказаў яму; што сказаў Ты вуснамі Тваімі, тое ў дзень гэты споўніў рукою Тваёй.</verse>
				<verse number="16">І цяпер, ГОСПАДЗЕ, Божа Ізраіля, споўні слузе Твайму Давіду, бацьку майму, тое, што Ты сказаў яму, кажучы: “Ня будзе забраны ў цябе муж перад абліччам Маім, які сядзіць на пасадзе Ізраіля, калі толькі сыны твае будуць захоўваць шляхі свае, каб хадзіць паводле закону Майго так, як ты хадзіў перад абліччам Маім”.</verse>
				<verse number="17">І цяпер, ГОСПАДЗЕ, Божа Ізраіля, няхай будзе зьдзейсьнена слова Тваё, якое Ты сказаў слузе Твайму Давіду.</verse>
				<verse number="18">Бо, сапраўды, ці Бог будзе жыць з чалавекам на зямлі? Калі неба і нябёсы нябёсаў ня могуць агарнуць Цябе, тым менш [можа] Дом гэты, які я пабудаваў.</verse>
				<verse number="19">Але ўзглянь на малітву слугі Твайго і на маленьне ягонае, ГОСПАДЗЕ, Божа мой! Пачуй кліканьне і малітву, якімі слуга Твой моліцца перад абліччам Тваім.</verse>
				<verse number="20">Няхай будуць вочы Твае адчыненыя на Дом гэты ўдзень і ўночы, на месца, пра якое Ты сказаў, што імя Тваё пакладзеш там, каб чуць малітву, якою слуга Твой будзе маліцца на месцы гэтым.</verse>
				<verse number="21">І Ты пачуй маленьні слугі Твайго і народу Твайго Ізраіля, якімі яны будуць маліцца на месцы гэтым, пачуй з месца знаходжаньня Твайго, з нябёсаў, пачуй і прабач!</verse>
				<verse number="22">Калі саграшыць чалавек супраць бліжняга свайго, і будуць вымагаць ад яго прысягі, каб ён прысягнуў, і будзе адбывацца прысяга перад ахвярнікам Тваім у Доме гэтым,</verse>
				<verse number="23">Ты пачуй з неба, і зрабі, і судзі слугаў Тваіх, зьвяртаючы бязбожнаму, каб прыйшоў шлях ягоны на галаву ягоную, і апраўдваючы праведнага, даючы яму паводле праведнасьці ягонай.</verse>
				<verse number="24">Калі народ Твой Ізраіль будзе пабіты перад абліччам ворага, бо ён саграшыў перад Табою, і яны навернуцца, і будуць славіць імя Тваё, і будуць маліцца, і будуць прасіць перад абліччам Тваім у Доме гэтым,</verse>
				<verse number="25">Ты пачуй з неба, і прабач грэх народу Твайго Ізраіля, і вярні іх у зямлю, якую Ты даў ім і бацькам іхнім.</verse>
				<verse number="26">Калі будзе замкнутае неба, і ня будзе дажджу за тое, што яны саграшылі перад Табою, і будуць яны маліцца на месцы гэтым, і будуць славіць імя Тваё, і адвернуцца ад грахоў сваіх, бо Ты пакараў іх,</verse>
				<verse number="27">Ты пачуй з неба, і прабач грэх слугаў тваіх і народу Твайго Ізраіля, навучыўшы іх шляху добраму, па якім яны будуць ісьці, і пашлі дождж на зямлю Тваю, якую Ты даў народу Твайму ў спадчыну.</verse>
				<verse number="28">Калі будзе голад на зямлі, або будзе пошасьць, або будзе суша, або іржа, саранча або чэрві, або будуць прыгнятаць яго ворагі ягоныя ў зямлі, дзе брамы ягоныя, [або будзе] якая бяда ці якая хвароба,</verse>
				<verse number="29">кожную малітву, кожнае маленьне, якое будзе ад якога-колечы чалавека альбо ад усяго народу Твайго Ізраіля, калі кожны з іх адчуе бяду сваю і гора сваё, і яны выцягнуць далоні свае да Дому гэтага,</verse>
				<verse number="30">Ты пачуй з неба, з месца знаходжаньня Твайго, і прабач, і дай кожнаму паводле ўсіх шляхоў ягоных, бо Ты ведаеш сэрца ягонае, бо толькі Ты ў сэрцы Тваім ведаеш сэрцы сыноў чалавечых,</verse>
				<verse number="31">каб яны баяліся Цябе і хадзілі шляхамі Тваімі ўсе дні, у якія жывуць яны на абліччы зямлі, якую Ты даў бацькам нашым.</verse>
				<verse number="32">І таксама чужынец, які не з народу Твайго Ізраіля, калі ён прыйдзе з зямлі далёкай дзеля імя Твайго вялікага, і рукі Тваёй магутнай, і рамяна Твайго ўзьнятага, і прыйдзе, і будзе маліцца ў Доме гэтым,</verse>
				<verse number="33">Ты пачуй з неба, з месца знаходжаньня Твайго, і зрабі ўсё, пра што будзе клікаць да Цябе чужынец, каб пазналі ўсе народы зямлі імя Тваё і каб баяліся Цябе, як народ Твой Ізраіль, каб ведалі, што імя Тваё заклікаецца пад Домам гэтым, які я пабудаваў.</verse>
				<verse number="34">Калі выйдзе народ Твой на вайну супраць ворагаў сваіх шляхам, якім Ты пашлеш яго, і будзе маліцца Табе ў накірунку гораду гэтага, які Ты абраў, і Дому, які я пабудаваў для імя Твайго,</verse>
				<verse number="35">Ты пачуй з неба малітву іхнюю і маленьне іхняе, і ўчыні суд для іх.</verse>
				<verse number="36">Калі яны саграшаць перад Табою, бо няма чалавека, які не саграшыў бы, і Ты загневаешся на іх, і аддасі іх ворагам, і яны возьмуць іх у няволю ў зямлю далёкую або блізкую,</verse>
				<verse number="37">і калі яны схамянуцца ў сэрцы сваім у зямлі, у якую будуць палонены, і навернуцца, і будуць прасіць Цябе ў зямлі няволі сваёй, кажучы: “Мы саграшылі, правініліся, і былі бязбожнікамі”,</verse>
				<verse number="38">і навернуцца да Цябе ўсім сэрцам сваім і ўсёй душою сваёй у зямлі няволі сваёй, у якой яны палонены, і будуць маліцца ў накірунку зямлі сваёй, якую Ты даў бацькам іхнім, і гораду гэтага, які Ты абраў, і Дому, які я пабудаваў для імя Твайго,</verse>
				<verse number="39">Ты пачуй з неба, з месца знаходжаньня Твайго, малітву іхнюю і маленьне іхняе, і ўчыні суд для іх, і прабач народу Твайму, які саграшыў перад Табою.</verse>
				<verse number="40">Цяпер, Божа мой, няхай будуць вочы Твае адчыненыя і вушы Твае ўважлівыя да малітвы на месцы гэтым.</verse>
				<verse number="41">І цяпер, ГОСПАДЗЕ Божа, стань на [месца] супачынку Твайго, Ты і Каўчэг моцы Тваёй. Сьвятары Твае, ГОСПАДЗЕ Божа, няхай апрануцца ў збаўленьне, і сьвятыя Твае няхай радуюцца добраму.</verse>
				<verse number="42">ГОСПАДЗЕ Божа! Не адвярні аблічча ад памазанца Твайго, узгадай пра міласэрнасьць для Давіда, слугі Твайго».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="7">
				<verse number="1">Калі скончыў Салямон малітву, зыйшоў агонь з неба, і праглынуў цэласпаленьні і ахвяры, і слава ГОСПАДА напоўніла Дом.</verse>
				<verse number="2">І не маглі сьвятары ўвайсьці ў Дом ГОСПАДА, бо слава ГОСПАДА напоўніла Дом ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="3">І ўсе сыны Ізраіля, бачачы, як зыйшоў агонь і слава ГОСПАДА на Дом, упалі абліччам на зямлю, на падлогу, і пакланіліся, і выслаўлялі ГОСПАДА, бо Ён добры, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная.</verse>
				<verse number="4">І валадар і ўвесь народ ахвяравалі ахвяры перад абліччам ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="5">І ахвяраваў валадар Салямон як ахвяру дваццаць дзьве тысячы валоў і сто дваццаць тысячаў авечак, і пасьвяцілі Дом Божы валадар і ўвесь народ.</verse>
				<verse number="6">А сьвятары стаялі на варце сваёй, і лявіты з музычнымі інструмэнтамі ГОСПАДАВЫМІ, якія зрабіў валадар Давід для праслаўленьня ГОСПАДА, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная, бо Давід выхваляў [Бога] імі. І сьвятары трубілі перад імі, і ўвесь Ізраіль стаяў.</verse>
				<verse number="7">І асьвяціў Салямон сярэдзіну панадворку, які перад Домам ГОСПАДА, бо там прынёс цэласпаленьні і тлушч ахвяраў мірных, бо ахвярнік мядзяны, які зрабіў Салямон, ня мог зьмясьціць цэласпаленьняў, і ахвяраў хлебных, і тлушчу.</verse>
				<verse number="8">І зрабіў Салямон у той час сьвята на сем дзён, і ўвесь Ізраіль з ім, царква вельмі вялікая, [якая сабралася] ад уваходу ў Хамат аж да ракі Эгіпецкай.</verse>
				<verse number="9">І зрабілі ў восьмы дзень урачысты сход, бо асьвячэньне ахвярніка рабілі сем дзён і сьвятакавалі сем дзён.</verse>
				<verse number="10">І ў дваццаць трэці дзень сёмага месяца адпусьціў народ у намёты іхнія, радасных і з добрым сэрцам дзеля дабра, якое зрабіў ГОСПАД Давіду, і Салямону, і Ізраілю, народу Свайму.</verse>
				<verse number="11">І скончыў Салямон Дом ГОСПАДА і дом валадара; і ў-ва ўсім, што прыйшло ў сэрца Салямону зрабіць у Доме ГОСПАДА і ў доме сваім, ён меў посьпех.</verse>
				<verse number="12">І зьявіўся ГОСПАД Салямону ўначы, і сказаў яму: «Я пачуў малітву тваю і выбраў Сабе месца гэтае на Дом для ахвяраваньня.</verse>
				<verse number="13">Калі Я замкну неба і ня будзе дажджу, і калі загадаю саранчы жэрці зямлю, альбо спашлю пошасьць на народ Мой,</verse>
				<verse number="14">і калі ўпакорыцца народ Мой, які завецца імем Маім, і будзе маліцца і шукаць аблічча Маё, і адвернуцца ад шляхоў сваіх благіх, Я пачую з неба і прабачу грахі іхнія, і аздараўлю зямлю іхнюю.</verse>
				<verse number="15">Цяпер вочы Мае будуць адчыненыя і вушы Мае ўважлівыя да малітвы на месцы гэтым.</verse>
				<verse number="16">І цяпер Я выбраў і асьвяціў Дом гэты, каб імя Маё было там на вякі; і вочы Мае і сэрца Маё будуць там усе дні.</verse>
				<verse number="17">І цяпер, калі ты будзеш хадзіць перад абліччам Маім, як хадзіў Давід, бацька твой, і рабіць паводле ўсяго, што Я загадаў табе, і захоўваць пастановы Мае і суды Мае,</verse>
				<verse number="18">Я ўмацую пасад валадарства твайго, як Я заключыў [запавет] з Давідам, бацькам тваім, кажучы: “Ня будзе забраны ў цябе муж, які пануе ў Ізраілі”.</verse>
				<verse number="19">А калі вы адвернецеся і пакінеце пастановы Мае і прыказаньні Мае, якія Я даў вам, і пойдзеце, і будзеце служыць іншым багам, і будзеце пакланяцца ім,</verse>
				<verse number="20">Я выкараню вас з зямлі Маёй, якую Я даў вам, і гэты Дом, які Я асьвяціў для імя Майго, Я адкіну ад аблічча Майго, і аддам яго на прыказку і насьмешку для ўсіх народаў.</verse>
				<verse number="21">І Дом гэты, які быў найвышэйшы, [будзе такі, што] ўсе, якія будуць праходзіць каля яго, аслупянеюць і скажуць: “За што зрабіў так ГОСПАД зямлі гэтай і Дому гэтаму?”</verse>
				<verse number="22">І скажуць: “За тое, што яны пакінулі ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх, Які вывеў іх з зямлі Эгіпецкай, і ўхапіліся за багоў іншых, і пакланяліся ім, і служылі ім, за тое Ён навёў на іх усё гэтае ліха”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="8">
				<verse number="1">І сталася па заканчэньні дваццатага году, калі Салямон пабудаваў Дом ГОСПАДА і дом свой,</verse>
				<verse number="2">што тыя гарады, якія даў Салямону Хурам, забудаваў Салямон і пасяліў там сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="3">І пайшоў Салямон у Хамат-Цову, і перамог яе.</verse>
				<verse number="4">І забудаваў ён Тадмор у пустыні, і ўсе гарады сьвірнаў, якія пабудаваў у Хамаце.</verse>
				<verse number="5">І ён забудаваў Бэт-Харон і Бэт Харон ніжні, гарады ўмацаваныя, з мурамі, брамамі і заваламі,</verse>
				<verse number="6">і Баалат, і ўсе гарады сьвірнаў, якія былі ў Салямона, і ўсе гарады калясьніцаў, і гарады вершнікаў, і ўсё, што надумаў Салямон пабудаваць у Ерусаліме, і на Лібане, і ў-ва ўсёй зямлі панаваньня свайго.</verse>
				<verse number="7">Увесь народ, які застаўся з Хетытаў, Амарэяў, Пэрэзэяў, Гівеяў, якія не з Ізраіля,</verse>
				<verse number="8">з сыноў іхніх, якія засталіся пасьля іх у зямлі, якіх ня зьнішчылі сыны Ізраіля, зрабіў Салямон даньнікамі аж да сёньняшняга дня.</verse>
				<verse number="9">А сыноў Ізраіля не зрабіў Салямон слугамі пры працы сваёй, бо яны [былі] людзьмі вайсковымі і начальнікамі выбранцоў, і начальнікамі над калясьніцамі ягонымі і вершнікамі ягонымі.</verse>
				<verse number="10">І яны былі князямі-намесьнікамі, якія ў валадара Салямона, — дзьвесьце пяцьдзясят, якія мелі ўладу над народам.</verse>
				<verse number="11">І перавёў Салямон дачку фараона з гораду Давіда ў дом, які пабудаваў для яе; бо ён казаў: «Ня будзе жыць жонка мая ў доме Давіда, валадара Ізраіля, бо ён сьвяты, бо ўвайшоў у яго Каўчэг ГОСПАДА».</verse>
				<verse number="12">Тады Салямон узносіў цэласпаленьні для ГОСПАДА на ахвярніку ГОСПАДА, які ён пабудаваў перад прысенкам,</verse>
				<verse number="13">і паводле парадку дня кожны ўзносіў [ахвяры] паводле прыказаньня Майсея ў суботы, у маладзік і на ўрачыстыя сьвяты, тройчы ў год: у сьвята Праснакоў, і ў сьвята Тыдняў, і ў сьвята Намётаў.</verse>
				<verse number="14">І ўстанавіў ён паводле вызначэньня Давіда, бацькі свайго, чэргі сьвятароў для служэньня іхняга і лявітаў паводле абавязкаў іхніх, хваліць і паслугаваць пры сьвятарах, паводле парадку дня на кожны дзень, і прыдзьверных паводле чаргі іхняй пры кожнай браме, бо такое прыказаньне Давіда, чалавека Божага.</verse>
				<verse number="15">І не адыходзілі ад прыказаньня валадара адносна сьвятароў і лявітаў у-ва ўсякай справе і адносна скарбонкі.</verse>
				<verse number="16">Гэтак была зроблена ўся праца Салямона ад дня закладаньня Дому ГОПАДА аж да поўнага заканчэньня Дому ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="17">Тады пайшоў Салямон у Эцыён-Гавэр і ў Эйлат, які на беразе мора, у зямлі Эдом.</verse>
				<verse number="18">І прыслаў яму Хурам праз рукі слугаў сваіх караблі і слугаў, якія былі знаўцамі мора, і яны паплылі са слугамі Салямона ў Афір, і ўзялі адтуль чатырыста пяцьдзясят талентаў золата, і прывезьлі да валадара Салямона.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="9">
				<verse number="1">І валадарка Шэвы пачула пра славу Салямона, і прыйшла ў Ерусалім, каб выспрабаваць Салямона загадкамі, з вельмі вялікім багацьцем і з вярблюдамі, якія несьлі пахнідлы і мноства золата і каштоўных камянёў. І прыйшла яна да Салямона, і размаўляла з ім пра ўсё, што было ў яе ў сэрцы.</verse>
				<verse number="2">І растлумачыў Салямон ёй усе пытаньні ейныя, і не было нічога невядомага Салямону, што ён не патлумачыў ёй.</verse>
				<verse number="3">І ўбачыла валадарка Шэвы мудрасьць Салямона і дом, які ён пабудаваў,</verse>
				<verse number="4">і ежу на стале ягоным, і дамы слугаў ягоных, і паставу паслугачоў ягоных, і адзеньні іхнія; таксама чашнікаў ягоных і адзеньне іхняе, і сходы, па якіх ён узыходзіў у Дом ГОСПАДА, і была яна ў захапленьні.</verse>
				<verse number="5">І сказала яна валадару: «Праўдзівае тое слова, якое я чула ў зямлі маёй пра справы твае і пра мудрасьць тваю.</verse>
				<verse number="6">І я ня верыла словам пра іх, пакуль не прыйшла і ня ўбачыла вачыма сваімі. І вось, не распавялі мне нават паловы пра мноства мудрасьці тваёй. Ты пераўзыходзіш тыя весткі, якія я чула.</verse>
				<verse number="7">Шчасьлівыя людзі твае, і шчасьлівыя гэтыя слугі твае, якія заўсёды стаяць перад абліччам тваім і слухаюць мудрасьць тваю!</verse>
				<verse number="8">Няхай будзе дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог твой, Які меў ласку для цябе, каб даць табе пасад Свой як валадару ў ГОСПАДА, Бога твайго, паводле любові Бога твайго да Ізраіля, каб умацаваць яго на вякі, і Ён паставіў цябе як валадара над ім, каб чыніць суд і праведнасьць».</verse>
				<verse number="9">І яна падаравала валадару сто дваццаць талентаў золата і вялікае мноства пахнідлаў і камянёў каштоўных; і не было такіх пахнідлаў, як тыя, што падаравала валадарка Шэвы валадару Салямону.</verse>
				<verse number="10">І таксама слугі Хурама і слугі Салямона, якія прывозілі золата з Афіру, прывезьлі дрэва сандалавае і камяні каштоўныя.</verse>
				<verse number="11">І зрабіў валадар з дрэва сандалавага сходы ў Доме ГОСПАДА і ў доме валадара, і гусьлі, і псалтыры для сьпевакоў. І ня бачна было падобнага да іх уперад у зямлі Юды.</verse>
				<verse number="12">І валадар Салямон даў валадарцы Шэвы ўсё, што яна зажадала і што прасіла, апрача таго, што яна прывезла валадару. І яна выправілася [назад], і пайшла ў зямлю сваю, яна і слугі ейныя.</verse>
				<verse number="13">А вагі золата, якое прыходзіла да Салямона за адзін год, было шэсьцьсот шэсьцьдзясят шэсьць талентаў золата,</verse>
				<verse number="14">акрамя таго, што прыносілі падарожнікі і купцы. І ўсе валадары Арабскія, і намесьнікі Краю прыносілі золата і срэбра Салямону.</verse>
				<verse number="15">І зрабіў Салямон дзьвесьце вялікіх шчытоў з кутага золата, шэсьцьсот [сыкляў] золата ішло на адзін шчыт,</verse>
				<verse number="16">і трыста шчытоў малых з кутага золата, трыста [сыкляў] золата ішло на адзін шчыт; і паставіў іх валадар у доме з лесу лібанскага.</verse>
				<verse number="17">І зрабіў валадар вялікі пасад з косьці слановай, і пацягнуў яго чыстым золатам,</verse>
				<verse number="18">і шэсьць прыступак да пасаду, і падножжа з золата, прымацаванае да пасаду, і парэнчы паабапал месца сядзеньня, і два ільвы, якія стаяць каля парэнчаў.</verse>
				<verse number="19">І дванаццаць ільвоў стаяла там на шасьці прыступках з аднаго і другога боку. Не было такога зроблена ў-ва ўсіх [іншых] валадарствах.</verse>
				<verse number="20">І ўсе начыньні да піцьця ў валадара Салямона [былі] з золата, і ўсе начыньні ў доме з лесу лібанскага [былі] з золата шчырага; нічога [не было] са срэбра. Яго за дзён Салямонавых мелі за нішто,</verse>
				<verse number="21">бо караблі валадара хадзілі ў Таршыш са слугамі Хурама, і раз на тры гады прыходзілі караблі з Таршышу, і прывозілі золата і срэбра, косьць слановую і малпаў, і паваў.</verse>
				<verse number="22">І перавышаў валадар Салямон усіх валадароў зямлі багацьцем і мудрасьцю.</verse>
				<verse number="23">І ўсе валадары зямлі шукалі аблічча Салямона, каб паслухаць мудрасьць ягоную, якую ўлажыў Бог у сэрца ягонае.</verse>
				<verse number="24">І прыносілі яны кожны дар свой, начыньні срэбныя, і начыньні залатыя, і аддзеньне, і зброю, і пахнідлы, і коней, і мулаў, [адпаведную] рэч з году ў год.</verse>
				<verse number="25">І меў Салямон чатыры тысячы стайняў для коней і калясьніцаў і дванаццаць тысячаў коньнікаў, і памясьціў іх у гарадах калясьнічных і пры валадары ў Ерусаліме.</verse>
				<verse number="26">І панаваў ён над усімі валадарамі ад ракі аж да зямлі Філістынскай і аж да межаў Эгіпту.</verse>
				<verse number="27">І зрабіў валадар срэбра ў Ерусаліме як камяні, і кедры зрабіў як сікаморы, якіх мноства ў Шэфэлі.</verse>
				<verse number="28">І прыводзілі для Салямона коней з Эгіпту і з усіх земляў.</verse>
				<verse number="29">А рэшта дзеяньняў Салямона, першых і апошніх, вось, яны апісаныя ў дзеях Натана прарока, і ў прароцтве Ахіі Шыляніна, і ў відзежах Ідда відушчага пра Ерабаама, сына Навата.</verse>
				<verse number="30">І валадарыў Салямон у Ерусаліме над усім Ізраілем сорак гадоў.</verse>
				<verse number="31">І супачыў з бацькамі сваімі, і пахавалі яго ў горадзе Давіда, бацькі ягонага. І валадарыў Рэхабаам, сын ягоны, замест яго.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="10">
				<verse number="1">І пайшоў Рэхабаам у Сыхем, бо ў Сыхем зыйшоўся ўвесь Ізраіль, каб паставіць яго за валадара.</verse>
				<verse number="2">І сталася, што пачуў пра гэта Ерабаам, сын Навата, а ён быў у Эгіпце, куды ўцёк ад аблічча валадара Салямона, і вярнуўся Ерабаам з Эгіпту.</verse>
				<verse number="3">І паслалі, і паклікалі яго; і прыйшоў Ерабаам і ўвесь Ізраіль, і прамовілі да Рэхабаама, кажучы:</verse>
				<verse number="4">«Бацька твой зрабіў цяжкім ярмо нашае, а ты зрабі лягчэйшымі цяжкія работы бацькі свайго і ярмо ягонае цяжкае, якое ён узлажыў на нас, і мы будзем служыць табе».</verse>
				<verse number="5">І ён сказаў ім: «Яшчэ тры дні і зноў вернецеся да мяне». І адыйшоў народ.</verse>
				<verse number="6">І радзіўся валадар Рэхабаам са старшынямі [народу], якія стаялі перад абліччам Салямона, бацькі ягонага, за жыцьця ягонага, кажучы: «Якім словам вы парадзіце адказаць народу гэтаму?»</verse>
				<verse number="7">І яны прамовілі да яго, кажучы: «Калі ты будзеш добры для народу гэтага, і будзеш зычлівым да іх, і прамовіш да іх словы добрыя, яны будуць для цябе слугамі ўсе дні».</verse>
				<verse number="8">Але ён адкінуў раду старшыняў, якую яны радзілі яму, і радзіўся ў юнакоў, якія расьлі разам з ім, стоячы перад абліччам ягоным,</verse>
				<verse number="9">і сказаў ім: «Што вы парадзіце, [якое] слова сказаць народу гэтаму, які прамовіў да мяне, кажучы: “Зрабі лягчэйшым ярмо, якое налажыў на нас бацька твой”?»</verse>
				<verse number="10">І сказалі яму юнакі, якія расьлі разам з ім, кажучы: «Гэтак адкажы народу, які прамовіў да цябе, кажучы: “Бацька твой зрабіў цяжкім ярмо нашае, а ты дай палёгку нам”, гэтак адкажы ім: “Мязінец мой таўсьцейшы за сьцёгны бацькі майго.</verse>
				<verse number="11">І цяпер, бацька мой налажыў на вас ярмо цяжкае, а я павялічу ярмо вашае; бацька мой караў вас пугамі, а я — скарпіёнамі”».</verse>
				<verse number="12">І прыйшоў Ерабаам і ўвесь народ да Рэхабаама на трэці дзень, як гаварыў валадар, кажучы: «Вярніцеся да мяне на трэці дзень».</verse>
				<verse number="13">І валадар адказаў ім сувора, і адкінуў валадар Рэхабаам раду старшыняў [народу],</verse>
				<verse number="14">і прамовіў да іх паводле рады юнакоў, кажучы: «Бацька мой зрабіў цяжкім ярмо вашае, а я дадам да яго; бацька мой караў вас пугамі, а я [буду караць] скарпіёнамі».</verse>
				<verse number="15">І не паслухаў валадар народу, бо гэта было спрычынена Богам, каб ГОСПАД споўніў слова Сваё, якое прамовіў праз Ахію Шыляніна да Ерабаама, сына Навата.</verse>
				<verse number="16">І ўвесь Ізраіль убачыў, што валадар яго ня слухае, і адказаў народ валадару, кажучы: «Якая нашая частка ў Давідзе? Няма нам спадчыны з сынам Есэя! Па намётах сваіх, Ізраілю! Цяпер глядзі на дом свой, Давідзе!» І разыйшоўся ўвесь Ізраіль у намёты свае.</verse>
				<verse number="17">І сыны Ізраіля жылі ў гарадах Юды, і валадарыў над імі Рэхабаам.</verse>
				<verse number="18">І паслаў валадар Рэхабаам Гадарама, які [быў наглядчыкам] над данінаю, але сыны Ізраіля закідалі яго камянямі і ён памёр. І валадар Рэхабаам пасьпяшаўся сесьці ў калясьніцу, каб уцячы ў Ерусалім.</verse>
				<verse number="19">І адыйшоў Ізраіль ад дому Давіда аж па сёньняшні дзень.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="11">
				<verse number="1">І прыйшоў Рэхабаам у Ерусалім, і сабраў з дому Юды і Бэн’яміна сто восемдзясят тысячаў выбраных ваяроў, каб ваяваць з Ізраілем і вярнуць валадарства Рэхабааму.</verse>
				<verse number="2">І было слова ГОСПАДА да Шэмаі, чалавека Божага, кажучы:</verse>
				<verse number="3">«Скажы Рэхабааму, сыну Салямона, валадару Юды, і ўсяму Ізраілю ў Юдзе і Бэн’яміне, кажучы:</verse>
				<verse number="4">“Гэтак кажа ГОСПАД. Не выходзьце і не ваюйце з братамі сваімі. Вярніцеся кожны ў дом свой, бо ад Мяне сталася рэч гэтая”». І яны паслухалі словаў ГОСПАДА, і вярнуліся з паходу на Ерабаама.</verse>
				<verse number="5">І жыў Рэхабаам у Ерусаліме, і пабудаваў цьвярдыні ў гарадах Юды.</verse>
				<verse number="6">І ён пабудаваў [іх] у Бэтлееме, Етаме, Тэкоа,</verse>
				<verse number="7">Бэтцуры, Сахо, Адуляме,</verse>
				<verse number="8">Гаце, Марэшы, Зіфе,</verse>
				<verse number="9">Адараіме, Ляхішы, Азэцы,</verse>
				<verse number="10">Цоры, Аялоне і Хэўроне, якія былі ў Юдзе і Бэн’яміне гарадамі ўмацаванымі.</verse>
				<verse number="11">І ўмацаваў ён гэтыя крэпасьці, і даў ім начальнікаў, і склады харчоў, алею і віна,</verse>
				<verse number="12">і ў-ва ўсіх гарадах злажыў шчыты і дзіды, і вельмі моцна іх умацаваў. І былі ў яго Юда і Бэн’ямін.</verse>
				<verse number="13">І сьявятары і лявіты, якія [былі] ў-ва ўсёй зямлі Ізраіля, зьбіраліся да яго з усіх межаў сваіх;</verse>
				<verse number="14">бо пакінулі Лявіты пашы свае і ўласнасьць сваю, і прыйшлі ў Юду і ў Ерусалім, бо Ерабаам і сыны ягоныя адсунулі іх ад сьвятарства ГОСПАДАВАГА,</verse>
				<verse number="15">і прызначылі ў сябе сьвятароў для ўзгоркаў і для казлоў, і для быкоў, якіх ён зрабіў.</verse>
				<verse number="16">А за імі з усіх каленаў Ізраіля тыя, што аддалі сэрцы свае, каб шукаць ГОСПАДА, Бога Ізраіля, прыходзілі ў Ерусалім, каб складаць ахвяры ГОСПАДУ, Богу бацькоў сваіх.</verse>
				<verse number="17">І ўмацавалі яны валадарства Юды, і зрабілі за тры гады мацнейшым Рэхабаама, сына Салямона, бо хадзілі шляхам Давіда і Салямона гэтыя тры гады.</verse>
				<verse number="18">І ўзяў сабе Рэхабаам за жонку Махалят, дачку Ерымота, сына Давіда, і Абігайль, дачку Эліява, сына Есэя.</verse>
				<verse number="19">І яна нарадзіла яму сыноў: Еуша, Шэмарыю і Загама.</verse>
				<verse number="20">А пасьля яе ён узяў Мааху, дачку Абсалома, і яна нарадзіла яму Авію, Аттая, Зізу і Шэляміта.</verse>
				<verse number="21">І любіў Рэхабаам Мааху, дачку Абсалома, больш за ўсіх жонак сваіх і наложніцаў сваіх, бо ён узяў васямнаццаць жонак і шэсьцьдзясят наложніцаў, і нарадзіў дваццаць восем сыноў і шэсьцьдзясят дачок.</verse>
				<verse number="22">І паставіў Рэхабаам Авію, сына Маахі, за начальніка над братамі ягонымі, каб паставіць яго за валадара.</verse>
				<verse number="23">І ён дзейнічаў разумна, і разьмясьціў усіх сыноў па ўсіх землях Юды і Бэн’яміна, у-ва ўсіх гарадах умацаваных, і даў ім шмат харчоў, і пазнаходзіў [ім] шмат жонак.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="12">
				<verse number="1">І сталася, калі ўмацавалася валадарства Рэхабаама, і ён стаў дужым, пакінуў ён Закон ГОСПАДА, і ўвесь Ізраіль з ім.</verse>
				<verse number="2">І сталася ў пятым годзе валадара Рэхабаама, што ўзыйшоў Шышак, валадар Эгіпту, на Ерусалім, бо яны былі няверныя ГОСПАДУ,</verse>
				<verse number="3">з тысяча двумастамі калясьніцамі і шасьцюдзесяцьцю тысячамі вершнікаў; і не было ліку народу, які прыйшоў з ім з Эгіпту, — Лібійцам, Суккійцам і Кушанам.</verse>
				<verse number="4">І ён здабыў гарады ўмацаваныя ў Юдзе, і прыйшоў да Ерусаліму.</verse>
				<verse number="5">І Шэмая прарок прыйшоў да Рэхабаама і князёў Юды, якія сабраліся ў Ерусаліме, [уцякаючы] перад абліччам Шышака, і сказаў ім: «Гэтак кажа ГОСПАД. Вы пакінулі Мяне, і таму Я пакіну вас у руцэ Шышака».</verse>
				<verse number="6">І ўпакорыліся князі Ізраіля і валадар, і сказалі: «Праведны ГОСПАД!»</verse>
				<verse number="7">І калі ўбачыў ГОСПАД, што яны ўпакорыліся, было слова ГОСПАДА да Шэмаі, кажучы: «Яны ўпакорыліся. Я ня выгублю іх і дам неўзабаве ратунак, і ня выльецца гнеў Мой на Ерусалім праз руку Шышака,</verse>
				<verse number="8">бо яны будуць слугамі ягонымі, і даведаюцца, што значыць служыць Мне і служыць валадарствам зямным».</verse>
				<verse number="9">І ўзыйшоў Шышак, валадар Эгіпту, на Ерусалім, і забраў скарбы Дому ГОСПАДА і скарбы дому валадара, і ён узяў усё, і забраў шчыты залатыя, якія зрабіў Салямон.</verse>
				<verse number="10">І зрабіў валадар Рэхабаам замест іх шчыты мядзяныя, і аддаў іх у рукі начальніку ганцоў, якія сьцераглі ўваход у дом валадара.</verse>
				<verse number="11">І было, што калі валадар уваходзіў у Дом ГОСПАДА, прыходзілі ганцы, і несьлі іх, а [потым] адносілі іх у камору ганцоў.</verse>
				<verse number="12">І калі ён упакорыўся, тады адвярнуўся ад яго гнеў ГОСПАДА, і Ён ня зьнішчыў яго аж да загубленьня; і таксама ў Юдзе ішлі справы добра.</verse>
				<verse number="13">І ўмацаваўся валадар Рэхабаам у Ерусаліме, і валадарыў; бо сорак адзін год было Рэхабааму, калі ён заваладарыў, і сямнаццаць гадоў ён валадарыў у Ерусаліме, у горадзе, які выбраў ГОСПАД з усіх каленаў Ізраіля, каб там было імя Ягонае. А імя маці ягонай — Наама Аманянка.</verse>
				<verse number="14">І рабіў ён ліхоту, бо не падрыхтаваў сэрца свайго, каб шукаць ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="15">І дзеяньні Рэхабаама, першыя і апошнія, вось, яны запісаныя ў дзеях Шэмаі прарока і Іддо відушчага ў сьпісах радаводных. І [былі] войны ў Рэхабаама з Ерабаамам усе дні.</verse>
				<verse number="16">І супачыў Рэхабаам з бацькамі свамі, і быў пахаваны ў горадзе Давіда. І заваладарыў Абія, сын ягоны, замест яго.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="13">
				<verse number="1">У васямнаццатым годзе валадара Ерабаама заваладарыў Абія над Юдаю.</verse>
				<verse number="2">Тры гады ён валадарыў у Ерусаліме; імя маці ягонай — Міхая, дачка Урыэля, з Гівы. І была вайна паміж Абіям і Ерабаамам.</verse>
				<verse number="3">І скіраваў Абія на вайну войска, ваяроў спраўных чатырыста тысячаў выбранцоў; а Ерабаам выйшаў супраць яго на вайну з васьмістамі тысячамі выбранцоў, ваяроў мужных.</verse>
				<verse number="4">І стаў Абія на вяршыні гары Цэмараім, якая ў гарах Эфраіма, і сказаў: «Паслухайце мяне, Ерабааме і ўвесь Ізраіль!</verse>
				<verse number="5">Ці ж вы ня ведаеце, што ГОСПАД, Бог Ізраіля, даў валадарства Давіду над Ізраілем на вякі, яму і сынам ягоным, як запавет солі?</verse>
				<verse number="6">І паўстаў Ерабаам, сын Навата, слуга Салямона, сына Давіда, і збунтаваўся супраць пана свайго.</verse>
				<verse number="7">І сабраліся да яго людзі пустыя, сыны Бэліяла, і ўмацаваліся супраць Рэхабаама, сына Салямона. А Рэхабаам быў малады і слабы сэрцам, і ня вытрымаў перад абліччам іхнім.</verse>
				<verse number="8">І цяпер вы кажаце, што вытрымаеце перад абліччам валадарства ГОСПАДА, [якое] ў руцэ сыноў Давіда, і вас вялікае мноства, і з вамі быкі залатыя, якіх Ерабаам зрабіў для вас як багоў.</verse>
				<verse number="9">Ці ж ня вы выгналі сьвятароў ГОСПАДА, сыноў Аарона, і лявітаў, і нарабілі для сябе сьвятароў, як [робяць] народы земляў [гэтых]? Кожны, хто прыходзіць, каб напоўніць руку сваю, з цялём, маладым бычком і з сямёма баранамі, становіцца сьвятаром для таго, хто ня ёсьць Богам.</verse>
				<verse number="10">А мы [маем] ГОСПАДА, Бога нашага, і мы не пакінулі Яго, і сьвятары, якія служаць ГОСПАДУ — сыны Аарона, і лявіты пры працы сваёй.</verse>
				<verse number="11">І яны складаюць ГОСПАДУ цэласпаленьні кожную раніцу, і кожны вечар — пахкае кадзіла, і хлябы пакладныя — на стале чыстым, і сьвечнік залаты і лямпы ягоныя запальваюць кожны вечар, бо мы захоўваем загады ГОСПАДА, Бога нашага, а вы пакінулі Яго.</verse>
				<verse number="12">І вось, з намі на чале Бог, і сьвятары Ягоныя, і трубы гучныя, каб трубіць супраць вас. Сыны Ізраіля, не ваюйце з ГОСПАДАМ, Богам бацькоў вашых, бо не пераможаце».</verse>
				<verse number="13">І Ерабаам выправіў засаду, каб зайшла ззаду іх, і быў ён перад абліччам Юды, а засада — ззаду іх.</verse>
				<verse number="14">І павярнуўся Юда, і вось, у іх бітва сьпераду і ззаду. І клікалі яны да ГОСПАДА, і сьвятары затрубілі ў трубы.</verse>
				<verse number="15">І закрычалі людзі Юды. І сталася, калі закрычалі людзі Юды, Бог ударыў Ерабаама і ўсяго Ізраіля перад абліччам Абіі і Юды.</verse>
				<verse number="16">І ўцяклі сыны Ізраіля перад абліччам Юды, і аддаў іх Бог у руку іхнюю.</verse>
				<verse number="17">І ўдарылі іх Абія і народ ягоны паразаю вялікаю, і ўпала забітых у Ізраілі пяцьсот тысячаў мужоў выбраных.</verse>
				<verse number="18">І былі ўпакораныя сыны Ізраіля ў той час, і былі ўмацаваныя сыны Юды, бо яны абапіраліся на ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх.</verse>
				<verse number="19">І гнаўся Абія за Ерабаамам, і здабыў у яго гарады: Бэтэль і вёскі ягоныя, і Ешану і вёскі ейныя, і Эфрон і вёскі ягоныя.</verse>
				<verse number="20">І не аднавіў ужо сілу Ерабаам у дні Абіі. І ўдарыў яго ГОСПАД, і ён памёр.</verse>
				<verse number="21">І ўмацаваўся Абія, і ўзяў чатырнаццаць жонак, і нарадзіў дваццаць два сыны і шаснаццаць дачок.</verse>
				<verse number="22">А рэшта дзеяньняў Абіі, і шляхі ягоныя, і словы ягоныя запісаныя ў гісторыі прарока Іддо.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="14">
				<verse number="1">І супачыў Абія з бацькамі сваімі, і пахавалі яго ў горадзе Давіда. І заваладарыў Аса, сын ягоны, пасьля яго. У дні ягоныя была ў супакоі зямля дзесяць гадоў.</verse>
				<verse number="2">І рабіў Аса добрае і слушнае ў вачах ГОСПАДА, Бога свайго.</verse>
				<verse number="3">І прыбраў ён ахвярнікі чужых [багоў], і ўзгоркі, і разьбіў слупы, і пасьсякаў [сьвятыя] гаі.</verse>
				<verse number="4">І сказаў да Юды, каб шукалі ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх, і выконвалі Закон і прыказаньні.</verse>
				<verse number="5">І прыбраў ён у-ва ўсіх гарадах Юды ўзгоркі і выявы сонца. І было ў супакоі валадарства перад абліччам ягоным.</verse>
				<verse number="6">І пабудаваў ён гарады ўмацаваныя ў Юдзе, бо была ў супакоі зямля, і не было ў яго вайны ў тыя гады, бо ГОСПАД даў яму супакой.</verse>
				<verse number="7">І сказаў ён Юдзе: «Пабудуйма гарады гэтыя, і аточым [іх] мурамі і вежамі, брамамі і заваламі, пакуль зямля наша перад абліччам нашым, бо мы шукалі ГОСПАДА, Бога нашага. Мы шукалі [Яго], і Ён даў нам супакой навокал». І яны будавалі, і мелі посьпех.</verse>
				<verse number="8">І было ў Асы войска: тых, якія носяць вялікія шчыты і дзіды — трыста тысячаў, і з Бэн’яміна тых, якія носяць шчыты і нацягваюць лук — дзьвесьце восем тысячаў, усе яны — ваяры мужныя.</verse>
				<verse number="9">І выйшаў на іх Зэрах Кушанін з войскам, [якое мела] тысячу тысячаў і трыста калясьніцаў, і дайшоў да Марэшы.</verse>
				<verse number="10">І выйшаў Аса перад аблічча ягонае, і пашыхтаваліся на бітву ў даліне Цэфат каля Марэшы.</verse>
				<verse number="11">І клікаў Аса да ГОСПАДА, Бога свайго, і сказаў: «ГОСПАДЗЕ, няма [нікога], акрамя Цябе, каб дапамагчы шматлікаму, [або таму, хто] ня мае сілы. Дапамажы ж нам, ГОСПАДЗЕ, Божа наш, бо мы на Цябе спадзяемся і ў імя Тваё выйшлі мы супраць мноства гэтага. ГОСПАДЗЕ, Ты — Бог наш! Няхай ня спыніць Цябе чалавек».</verse>
				<verse number="12">І пабіў ГОСПАД Кушанаў перад абліччам Асы і перад абліччам Юды, і ўцякалі Кушане.</verse>
				<verse number="13">І гнаў іх Аса і народ, які быў з ім, аж да Герару, і падалі Кушане, ажно ў іх нікога не [засталося] жывога, бо яны былі зьнішчаныя перад абліччам ГОСПАДА і перад абліччам табару Ягонага. І панесьлі яны здабычы вялікае мноства.</verse>
				<verse number="14">І пабілі яны ўсе гарады вакол Герару, бо напаў на іх жах перад ГОСПАДАМ; і рабавалі ўсе гарады, бо шмат здабычы было ў іх.</verse>
				<verse number="15">І таксама намёты [пастухоў] статкаў яны зьнішчылі, і забралі мноства авечак і вярблюдаў, і вярнуліся ў Ерусалім.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="15">
				<verse number="1">Дух Божы быў на Азарыі, сыне Адэда.</verse>
				<verse number="2">І выйшаў ён перад аблічча Асы, і сказаў яму: «Паслухайце мяне, Аса і ўвесь Юда і Бэн’ямін. ГОСПАД з вамі, калі вы будзеце з Ім; і калі будзеце шукаць Яго, Ён дасьць вам знайсьці Сябе; калі ж вы пакініце Яго, Ён пакіне вас.</verse>
				<verse number="3">І шмат дзён Ізраіль быў бяз Бога праўдзівага, і без сьвятара-вучыцеля, і без Закону.</verse>
				<verse number="4">І зьвярнуліся яны ў прыгнёце сваім да ГОСПАДА, Бога Ізраіля, і шукалі Яго, і Ён даў ім знайсьці Сябе.</verse>
				<verse number="5">А ў тыя часы не было супакою ані таму, хто выйшаў, ані таму, хто прыйшоў, бо вялікая трывога была ў-ва ўсіх жыхароў зямлі.</verse>
				<verse number="6">І ваяваў народ супраць народу, і горад супраць гораду, таму што Бог бянтэжыў іх усякімі бядотамі.</verse>
				<verse number="7">Але вы будзеце моцныя, і няхай ня слабнуць рукі вашыя, бо ёсьць нагарода за ўчынкі вашыя».</verse>
				<verse number="8">І калі Аса пачуў словы гэтыя і прароцтва [сына] Абэда, прарока, ён умацаваўся і выкінуў брыдоту з усёй зямлі Юды і з Бэн’яміна і з гарадоў, якія ён здабыў на гары Эфраіма, і аднавіў ахвярнік ГОСПАДА, які перад прысенкам ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="9">І сабраў ён усяго Юду і Бэн’яміна, і тых, што жылі з імі з Эфраіма, з Манасы і з Сымона, бо мноства іх перайшло з Ізраіля, калі яны ўбачылі, што ГОСПАД, Бог ягоны, з ім.</verse>
				<verse number="10">І сабраліся яны ў Ерусаліме ў трэці месяц пятнаццатага году валадараньня Асы.</verse>
				<verse number="11">І ахвяравалі яны ГОСПАДУ ў той дзень са здабычы, якую прывялі, з валоў — сямсот і з авечак — сем тысячаў,</verse>
				<verse number="12">і ўвайшлі ў запавет, каб шукаць ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх, усім сэрцам сваім і ўсёй душою сваёй.</verse>
				<verse number="13">І кожны, хто ня будзе шукаць ГОСПАДА, Бога Ізраіля, мае памерці, ад малога аж да вялікага і ад мужчыны аж да жанчыны.</verse>
				<verse number="14">І прысягалі яны ГОСПАДУ голасам вялікім з гуканьнем, з [гукам] трубаў і [гукам] рагоў.</verse>
				<verse number="15">І радаваўся ўвесь Юда з прысягі гэтай, бо яны прысягалі ўсім сэрцам сваім, і ўсім жаданьнем сваім шукалі Яго, і Ён даў ім знайсьці Сябе. І даў ім ГОСПАД супакой навокал.</verse>
				<verse number="16">І нават Мааху, маці Асы, валадар пазбавіў годнасьці валадарскай за тое, што яна зрабіла ідала Астарты. І пасек Аса ідала, і патоўк, і спаліў каля ручая Кедрон.</verse>
				<verse number="17">Але ўзгоркі не былі зьнішчаныя ў Ізраілі, аднак сэрца Асы было цалкам [з Госпадам] усе дні ягоныя.</verse>
				<verse number="18">І прынёс ён у Дом Божы рэчы пасьвячоныя бацькі свайго і рэчы пасьвячоныя свае — срэбра і золата, і посуд.</verse>
				<verse number="19">І не было вайны да трыццаць пятага году валадараньня Асы.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="16">
				<verse number="1">У трыццаць шостым годзе валадараньня Асы пайшоў Бааша, валадар Ізраіля, супраць Юды, і пачаў будаваць Раму, каб не дазволіць выходзіць ад Асы, валадара Юды, ані прыходзіць.</verse>
				<verse number="2">І вынес Аса срэбра і золата са скарбніцы Дому ГОСПАДА і дому валадара, і паслаў да Бэн-Гадада, валадара Сірыі, які жыў у Дамаску, кажучы:</verse>
				<verse number="3">«Запавет [ёсьць] паміж мною і табою, паміж бацькам маім і бацькам тваім. Вось, я пасылаю табе срэбра і золата. Пайдзі, паруш запавет твой з Баашам, валадаром Ізраілю, і ён адступіцца ад мяне».</verse>
				<verse number="4">І паслухаў Бэн-Гадад валадара Асу, і паслаў начальнікаў войска, якія ў яго, супраць гарадоў Ізраіля, і яны зруйнавалі Іён, Дан, Абэльмаім і ўсе сьвірны [запасаў] у гарадах Нэфталі.</verse>
				<verse number="5">І сталася, калі пачуў [пра гэта] Бааша, ён пакінуў будаваць Раму і спыніў працу сваю.</verse>
				<verse number="6">І валадар Аса сабраў усяго Юду, і яны вынесьлі камяні з Рамы і дрэвы ейныя, якія ўжываў Бааша на будоўлю, і ён пабудаваў з іх Гіву і Міцпу.</verse>
				<verse number="7">У той час прыйшоў Ханані, відушчы, да Асы, валадара Юды, і сказаў яму: «За тое, што ты абапіраўся на валадара Сірыі, а не абапіраўся на ГОСПАДА, Бога твайго, войска валадара Сірыі ўцякло з рукі тваёй.</verse>
				<verse number="8">Ці не былі Кушане і Лібійцы войскам вялікім з калясьніцамі і вершнікамі вельмі шматлікімі? Але калі ты абапёрся на ГОСПАДА, Ён аддаў іх у руку тваю.</verse>
				<verse number="9">Бо ГОСПАД вачыма Сваімі абыходзіць усю зямлю, каб умацоўваць тых, чыё сэрца цалкам з Ім. Дрэнна ты зрабіў. Бо цяпер будуць у цябе войны».</verse>
				<verse number="10">І зазлаваўся Аса на відушчага, і кінуў яго ў вязьніцу, бо ён быў зьгневаны на яго з гэтае прычыны. І ўціскаў Аса [некаторых] з народу ў гэтым часе.</verse>
				<verse number="11">І вось дзеяньні Асы, першыя і апошнія, і вось, яны запісаныя ў Кнізе валадароў Юды і Ізраілю.</verse>
				<verse number="12">І захварэў Аса на ногі ў трыццаць дзявятым годзе валадараньня свайго, і хвароба ягоная была цяжкая, але нават у хваробе сваёй ён шукаў ня ГОСПАДА, але лекараў.</verse>
				<verse number="13">І супачыў Аса з бацькамі сваімі, і памёр у сорак першым годзе валадараньня свайго.</verse>
				<verse number="14">І пахавалі яго ў магіле ягонай, якую ён выкапаў сабе ў горадзе Давіда; і палажылі яго на ложку, які быў напоўнены пахнідламі і рознымі масьцямі, прыгатаванымі работай мяшальніка масьцяў, і спалілі іх яму агнём вельмі вялікім.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="17">
				<verse number="1">І заваладарыў Язафат, сын ягоны, пасьля яго; і ён умацаваўся супраць Ізраіля.</verse>
				<verse number="2">І паставіў ён войска ў-ва ўсіх гарадах Юды, і паставіў залогі ў зямлі Юды і ў гарадах Эфраіма, якія здабыў Аса, бацька ягоны.</verse>
				<verse number="3">І быў ГОСПАД з Язафатам, бо ён хадзіў першымі шляхамі Давіда, бацькі свайго, і не шукаў Баалаў,</verse>
				<verse number="4">бо ён шукаў Бога бацькі свайго, і хадзіў паводле прыказаньняў Ягоных, а не паводле ўчынкаў Ізраіля.</verse>
				<verse number="5">І ўмацаваў ГОСПАД валадарства ў руцэ ягонай, і даваў увесь Юда дары Язафату, і было ў яго шмат багацьця і славы.</verse>
				<verse number="6">І ўзьнялося сэрца ягонае на шляхах ГОСПАДА; і ён таксама прыбраў узгоркі і Астартаў у Юдзе.</verse>
				<verse number="7">А ў трэці год валадараньня свайго ён паслаў князёў сваіх: Бэнхаіла, Абадыю, Захарыю, Натанаэля і Міхаю, каб яны вучылі ў гарадах Юды.</verse>
				<verse number="8">І з імі лявітаў: Шэмаю, Нэтанію, Зэвадыю, Асаэля, Шэмірамота, Еганатана, Адонію, Товію і Тоў-Адонію, лявітаў, і з імі Элішаму і Егарама, сьвятароў.</verse>
				<verse number="9">І яны вучылі ў Юдзе, і з імі [была] кніга Закону ГОСПАДА; і абыходзілі яны ўсе гарады Юды, і навучалі ў іх.</verse>
				<verse number="10">І быў страх ГОСПАДА на ўсіх валадарствах земляў, якія навокал Юды, і не ваявалі з Язафатам.</verse>
				<verse number="11">І ад Філістынцаў прыносілі Язафату дары і срэбра як даніну; таксама Арабы прыганялі да яго авечак, бараноў сем тысячаў сямсот і казлоў сем тысячаў сямсот.</verse>
				<verse number="12">І ўзьвялічыўся Язафат надзвычайна, і пабудаваў ён у Юдзе крэпасьці і гарады сьвірнаў.</verse>
				<verse number="13">Шмат было ў яго працаўнікоў у гарадах Юды, і людзей вайсковых, ваяроў мужных у Ерусаліме.</verse>
				<verse number="14">І вось попіс іхні паводле дамоў бацькоў іхніх. У Юды князі тысячаў: Адна, князь, і з ім трыста тысячаў ваяроў мужных;</verse>
				<verse number="15">і пры руцэ ягонай Егаханан, князь, і з ім дзьвесьце восемдзясят тысячаў;</verse>
				<verse number="16">і пры руцэ ягонай Амасія, сын Зіхры, які прысьвяціў сябе ГОСПАДУ, і з ім дзьвесьце тысячаў ваяроў мужных.</verse>
				<verse number="17">У Бэн’яміна: ваяр мужны Эліяда, і з ім узброеных лукам і шчытом дзьвесьце тысячаў;</verse>
				<verse number="18">і пры руцэ ягонай Егазавад, і з ім сто восемдзясят тысячаў узброенага войска.</verse>
				<verse number="19">Гэта тыя, якія служылі пры валадары, акрамя тых, якіх валадар паставіў у гарадах умацаваных у-ва ўсім Юдзе.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="18">
				<verse number="1">І было ў Ясафата шмат багацьця і славы; і ён пасваячыўся з Ахавам.</verse>
				<verse number="2">І пайшоў ён праз некалькі гадоў да Ахава ў Самарыю. І ахвяраваў Ахаў мноства авечак і валоў для яго і для людзей, што з ім, і намовіў яго ісьці на Рамот Гілеадзкі,</verse>
				<verse number="3">І сказаў Ахаў, валадар Ізраіля, Язафату, валадару Юды: «Ці пойдзеш са мною на Рамот Гілеадзкі?» Той сказаў яму: «Як ты, так і я; як народ твой, так і народ мой; і я [буду] з табою на вайне».</verse>
				<verse number="4">І сказаў Язафат валадару Ізраіля: «Спытайся сёньня слова ГОСПАДА».</verse>
				<verse number="5">І сабраў валадар Ізраіля прарокаў чатырыста чалавек, і сказаў ім: «Ці ісьці нам на вайну на Рамот Гілеадзкі, ці стрымацца?» І яны сказалі: «Ідзі, і Бог аддасьць [яго] ў руку валадара».</verse>
				<verse number="6">І сказаў Язафат: «Ці няма тут яшчэ прарока ГОСПАДА? І мы спытаемся ў яго».</verse>
				<verse number="7">І сказаў валадар Ізраіля Язафату: «Ёсьць адзін чалавек, каб праз яго спытацца ў ГОСПАДА; але я ненавіджу яго, бо ён не прарочыць пра мяне добрае, але ўсе дні свае [толькі] ліхое. Гэта Міхей, сын Імлі». І сказаў Язафат: «Не кажы так, валадару».</verse>
				<verse number="8">І паклікаў валадар Ізраіля аднаго эўнуха, і сказаў: «Прывядзі хутчэй Міхея, сына Імлі».</verse>
				<verse number="9">А валадар Ізраіля і Язафат, валадар Юды, сядзелі кожны на пасадзе сваім, апранутыя ў шаты валадарскія. І сядзелі яны каля ўваходу ў брамы Самарыі; і ўсе прарокі прарочылі перад імі.</verse>
				<verse number="10">І зрабіў сабе Сэдэкія, сын Кенааны, рогі жалезныя, і сказаў: «Гэта кажа ГОСПАД: “Імі будзеш бадаць Сірыйцаў, пакуль ня выгубіш іх”».</verse>
				<verse number="11">І ўсе прарокі прарочылі, кажучы: «Ідзі на Рамот Гілеадзкі, і будзеш мець посьпех, і аддасьць ГОСПАД [яго] ў руку валадара».</verse>
				<verse number="12">А пасланец, які пайшоў клікаць Міхея, прамовіў да яго, кажучы: «Вось, словы прарокаў аднолькава добрыя для валадара. І няхай слова тваё, прашу, будзе, як аднаго з іх, і ты гавары добрае».</verse>
				<verse number="13">І сказаў Міхей: «Як жывы ГОСПАД! Што скажа мне Бог, тое я буду гаварыць».</verse>
				<verse number="14">І прыйшоў ён да валадара, і сказаў яму валадар: «Міхею, ці ісьці нам на вайну на Рамот Гілеадзкі, ці стрымацца?» І той сказаў: «Ідзіце, і будзеце мець посьпех, і яны будуць аддадзены ў рукі вашыя».</verse>
				<verse number="15">І сказаў яму валадар: «Колькі разоў я павінен прысягаю абавязваць цябе, каб ты гаварыў мне толькі праўду ў імя ГОСПАДА?»</verse>
				<verse number="16">І ён сказаў: «Я бачыў увесь Ізраіль, расьцярушаны на гарах, як авечкі, у якіх няма пастуха. І сказаў ГОСПАД: “Няма ў іх пана, няхай вернуцца кожны ў дом свой у супакоі”».</verse>
				<verse number="17">І сказаў валадар Ізраіля Язафату: «Ці не казаў я табе, што ён не прарочыць мне добрае, але толькі ліхое?»</verse>
				<verse number="18">І сказаў [Міхей]: «Таму слухайце слова ГОСПАДА. Я бачыў ГОСПАДА, Які сядзеў на пасадзе Сваім і ўсё войска нябеснае стаяла праваруч і леваруч Яго.</verse>
				<verse number="19">І сказаў ГОСПАД: “Хто намовіць Ахава, валадара Ізраіля, каб ён пайшоў і загінуў у Рамоце Гілеадзкім?” І казалі, і адзін казаў так, а другі казаў гэтак.</verse>
				<verse number="20">І выступіў [адзін] дух, і стаў перад абліччам ГОСПАДА, і сказаў: “Я намоўлю”. І сказаў яму ГОСПАД: “Як?”</verse>
				<verse number="21">Той сказаў: “Я выйду і буду духам хлусьлівым у вуснах усіх прарокаў ягоных”. І сказаў [Госпад]: “Ты намовіш, і атрымаецца ў цябе; ідзі і зрабі гэтак”.</verse>
				<verse number="22">І цяпер, вось, ГОСПАД даў духа хлусьлівага ў вусны прарокаў тваіх, і ГОСПАД прамовіў пра цябе ліхое».</verse>
				<verse number="23">І наблізіўся Сэдэкія, сын Кенаана, і ўдарыў Міхея па шчацэ, і сказаў: «Якім гэта шляхам адыйшоў ад мяне Дух ГОСПАДА, каб гаварыць з табою?»</verse>
				<verse number="24">І сказаў Міхей: «Вось, ты ўбачыш [гэта] ў той дзень, калі будзеш бегаць з пакою ў пакой, каб схавацца».</verse>
				<verse number="25">І сказаў валадар Ізраіля: «Вазьміце Міхея, і завядзіце яго да Амона, начальніка гораду, і да Ёаша, сына валадарскага,</verse>
				<verse number="26">і скажыце: “Гэта сказаў валадар. Пасадзіце яго ў вязьніцу і давайце яму хлеб скупа і ваду скупа, пакуль я вярнуся ў супакоі”».</verse>
				<verse number="27">І сказаў Міхей: «Калі ты сапраўды вернешся ў супакоі, не прамаўляў ГОСПАД праз мяне». І сказаў: «Слухайце, усе людзі!»</verse>
				<verse number="28">І пайшоў валадар Ізраіля і Язафат, валадар Юды, на Рамот Гілеадзкі.</verse>
				<verse number="29">І сказаў валадар Ізраіля Язафату: «Я пераапрануся і пайду ў бітву, а ты апрані шаты свае». І пераапрануўся валадар Ізраільскі, і яны пайшлі ў бітву.</verse>
				<verse number="30">А валадар Сірыі загадаў начальнікам калясьніцаў сваіх, якія былі ў яго, кажучы: «Ня біцеся ані з малым, ані з вялікім, але толькі з валадаром Ізраіля».</verse>
				<verse number="31">І сталася, што ўбачылі начальнікі калясьніцаў Язафата і сказалі: «Гэта валадар Ізраіля», — і атачылі яго, каб біцца з ім. І закрычаў Язафат, і ГОСПАД дапамог яму, і адвёў іх Бог ад яго.</verse>
				<verse number="32">І сталася, што ўбачылі начальнікі калясьніцаў, што гэта не валадар Ізраіля, і павярнулі ад яго.</verse>
				<verse number="33">І адзін чалавек ненарокам нацягнуў лук і трапіў у валадара Ізраіля паміж поясам і панцырам. І той сказаў возьніку: «Павярні руку тваю і вывязі мяне з табару, бо я паранены».</verse>
				<verse number="34">І разгарэлася бітва ў той дзень, і валадар Ізраіля стаяў на калясьніцы супраць Сірыйцаў аж да вечара, і памёр у часе заходу сонца.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="19">
				<verse number="1">І вярнуўся Язафат, валадар Юды, у супакоі ў дом свой, у Ерусалім.</verse>
				<verse number="2">І выйшаў перад аблічча ягонае Егу, сын Ханані, відушчы, і сказаў валадару Язафату: «Ці будзем дапамагаць бязбожніку і любіць тых, якія ненавідзяць ГОСПАДА? За гэта гнеў на табе ад аблічча ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="3">Аднак і рэч добрая знойдзена ў табе, бо ты зьнішчыў Астартаў у зямлі гэтай і падрыхтаваў сэрца сваё шукаць Бога».</verse>
				<verse number="4">І жыў Язафат у Ерусаліме. І ён вярнуўся, і выходзіў да народу ад Бээр-Шэвы аж да гары Эфраіма, і навяртаў іх да ГОСПАДА, Бога бацькоў іхніх.</verse>
				<verse number="5">І паставіў ён судзьдзяў у зямлі ў-ва ўсіх гарадах Юды, якія ўмацаваў, для кожнага гораду.</verse>
				<verse number="6">І сказаў судзьдзям: «Глядзіце, што вы робіце; бо вы судзіце не дзеля чалавека, але дзеля ГОПАДА, і Ён з вамі ў справе суду.</verse>
				<verse number="7">І цяпер, няхай страх перад ГОСПАДАМ будзе на вас. Зважайце на тое, бо няма беззаконьня ў ГОСПАДА, Бога нашага, ані зважаньня на асобу, ані браньня хабараў».</verse>
				<verse number="8">І таксама ў Ерусаліме паставіў Язафат [судзьдзяў] з лявітаў, са сьвятароў і з галоваў [дамоў] бацькоў Ізраіля для суду ГОСПАДАВАГА і для [вырашэньня] спрэчак. І яны вярнуліся ў Ерусалім.</verse>
				<verse number="9">І загадаў ён ім, кажучы: «Гэтак будзеце рабіць у страху перад ГОСПАДАМ, верна і са шчырым сэрцам.</verse>
				<verse number="10">І ў-ва ўсякай спрэчцы, якая прыйдзе да вас ад братоў вашых, што жывуць у гарадах сваіх, адносна крыві і крыві, адносна Закону і прыказаньня, адносна пастановаў і судоў, вы перасьцерагайце іх, каб яны не грашылі супраць ГОСПАДА і каб гнеў [Ягоны] не прыйшоў на вас і на братоў вашых. Гэтак рабіце і ня згрэшыце.</verse>
				<verse number="11">І вось, Амарыя, сьвятар, [будзе] галавой над вамі ў кожнай справе ГОСПАДА, а Зэвадыя, сын Ізмаэля, правадыр дому Юды [будзе] над усімі справамі валадара, а таксама лявіты [будуць] пісарамі перад абліччам вашым. Будзьце мужныя і рабіце. І няхай ГОСПАД будзе з добрым».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="20">
				<verse number="1">І сталася пасьля гэтага, прыйшлі сыны Мааву і сыны Амона, і з імі Мэуняне ваяваць з Язафатам.</verse>
				<verse number="2">І прыйшлі, і паведамілі Язафату, кажучы: «Ідзе на цябе вялікае мноства з таго боку мора, з Сірыі, і вось, яны ў Хацацон-Тамары, гэта Эн-Геды».</verse>
				<verse number="3">І спалохаўся Язафат, і зьвярнуў аблічча сваё, каб шукаць ГОСПАДА, і абвясьціў пост у-ва ўсім Юдзе.</verse>
				<verse number="4">І сабраўся Юда шукаць ГОСПАДА, таксама з усіх гарадоў Юды прыйшлі шукаць ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="5">І стаў Язафат у царкве Юды і Ерусаліму ў Доме ГОСПАДА перад новым панадворкам,</verse>
				<verse number="6">і сказаў: «ГОСПАДЗЕ, Божа бацькоў нашых! Ці ня Ты — Бог у небе? І Ты пануеш над усімі валадарствамі народаў, і ў руцэ Тваёй сіла і моц, і ніхто ня можа супрацівіцца Табе!</verse>
				<verse number="7">Ці ня Ты, Божа наш, выгнаў жыхароў зямлі гэтай перад абліччам народу Твайго, Ізраіля, і аддаў яе насеньню Абрагама, сябра Твайго, на вякі?</verse>
				<verse number="8">І яны пасяліліся на ёй, і пабудавалі Табе ў ёй сьвятыню для імя Твайго, кажучы:</verse>
				<verse number="9">“Калі прыйдзе на нас бяда: меч, пакараньне, пошасьць і голад, мы станем перад Домам гэтым і перад абліччам Тваім, бо імя Тваё ў Доме гэтым, і будзем клікаць да Цябе ў горы нашым, і Ты пачуеш, і выратуеш!”</verse>
				<verse number="10">І цяпер, вось, сыны Амона, Мааву і гары Сэір, праз якіх Ты не дазволіў Ізраілю перайсьці, калі ён выходзіў з зямлі Эгіпецкай, і яны абмінулі іх, і ня зьнішчылі іх.</verse>
				<verse number="11">І вось, яны плацяць нам тым, што прыйшлі выгнаць нас з валоданьня Твайго, якое Ты даў нам як спадчыну.</verse>
				<verse number="12">Божа наш! Ці Ты ня будзеш судзіць іх? Бо няма ў нас сілы супраць мноства гэтага, якое прыйшло на нас, і мы ня ведаем, што рабіць, але да Цябе вочы нашыя!»</verse>
				<verse number="13">І ўвесь Юда стаяў перада абліччам ГОСПАДА, таксама дзеці іхнія, жонкі іхнія і сыны іхнія.</verse>
				<verse number="14">І на Яхазіэля, сына Захарыі, сына Бэнаі, сына Еіэля, сына Матаніі, лявіта з сыноў Асафа, зыйшоў Дух ГОСПАДА сярод царквы.</verse>
				<verse number="15">І ён сказаў: «Слухайце, увесь Юда і жыхары Ерусаліму, і валадар Язафат! Гэта кажа вам ГОСПАД: “Ня бойцеся і не палохайцеся мноства гэтага вялікага, бо ня вашая вайна гэтая, але Божая.</verse>
				<verse number="16">Заўтра зыйдзіце супраць іх. Вось, яны ўзыходзяць на ўзвышша Цыц, і вы знойдзеце іх на канцы даліны, перад пустыняй Еруэль.</verse>
				<verse number="17">Ня вашая бітва гэтая! Вы станьце, стойце і глядзіце на збаўленьне ГОСПАДАВА для вас, Юда і Ерусалім!” Ня бойцеся і не палохайцеся. Заўтра выйдзіце перад аблічча іхняе, і ГОСПАД будзе з вамі».</verse>
				<verse number="18">І пакланіўся Язафат абліччам да зямлі, і ўвесь Юда і жыхары Ерусаліму ўпалі перад абліччам ГОСПАДА, каб пакланіцца ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="19">І ўсталі лявіты з сыноў Кегата і з сыноў Караха, каб хваліць ГОСПАДА, Бога Ізраіля, голасам вялікім і ўзьнятым.</verse>
				<verse number="20">І ўсталі яны рана раніцаю, і вырушылі ў пустыню Тэкоа. І калі яны выходзілі, устаў Язафат і сказаў: «Паслухайце мяне, Юда і жыхары Ерусаліму! Верце ў ГОСПАДА, Бога вашага, і будзеце непахісныя; верце прарокам Ягоным, і будзеце мець посьпех».</verse>
				<verse number="21">І, радзіўся ён з народам, і паставіў сьпевакоў для ГОСПАДА, тых, якія хваляць у велічы сьвятасьці, каб яны ішлі перад узброенымі і казалі: «Выслаўляйце ГОСПАДА, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная!»</verse>
				<verse number="22">І ў той час, калі яны пачалі сьпевы і хвалу, ГОСПАД учыніў нязгоду ў сыноў Амона, Мааву і [жыхароў] гары Сэір, якія выйшлі супраць Юды, і яны былі пабітыя.</verse>
				<verse number="23">І паўсталі сыны Амона і Мааву на жыхароў гары Сэір, каб выбіць і зьнішчыць; а калі скончылі з жыхарамі Сэіру, паўсталі адны на адных, каб зьнішчыць.</verse>
				<verse number="24">І Юда прыйшоў да вартавой вежы ў пустыні, і зьвярнуўся да мноства гэтага, і вось, мёртвыя, якія ляжаць на зямлі, і няма ўратаванага.</verse>
				<verse number="25">І прыйшоў Язафат і народ ягоны, каб зрабаваць здабычу іхнюю, і знайшлі ў іх мноства маёмасьці, і мёртвых, і начыньняў каштоўных, і набралі сабе [столькі], што не маглі несьці. І тры дні яны рабавалі здабычу, бо яе было шмат.</verse>
				<verse number="26">А ў чацьвёрты дзень яны сабраліся ў даліне Бэраха, бо там яны дабраславілі ГОСПАДА. Дзеля гэтага назвалі імя месца таго даліна Бэраха аж да сёньня.</verse>
				<verse number="27">І павярнуліся ўсе мужы Юды і Ерусаліму, і Язафат на чале іх, каб вярнуцца ў Ерусалім з радасьцю, бо ўзрадваў іх ГОСПАД [збаўленьнем] ад ворагаў іхніх.</verse>
				<verse number="28">І прыйшлі яны ў Ерусалім з псалтырамі, гусьлямі і трубамі ў Дом ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="29">І быў страх Божы на ўсіх валадарствах зямлі гэтай, калі яны пачулі, што ГОСПАД ваяваў супраць ворагаў Ізраіля.</verse>
				<verse number="30">І было ў супакоі валадарства Язафата, і даў яму Бог ягоны супакой навакол.</verse>
				<verse number="31">І валадарыў Язафат над Юдам. Меў ён трыццаць пяць гадоў, калі заваладарыў, і валадарыў дваццаць пяць гадоў у Ерусаліме. Імя маці ягонай — Азува, дачка Шыльхі.</verse>
				<verse number="32">І хадзіў ён шляхам бацькі свайго Асы, і не ўхіляўся з яго, робячы тое, што слушнае ў вачах ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="33">Толькі ўзгоркі не былі прыбраныя, і народ яшчэ не падрыхтаваў сэрца свайго [быць] пры Богу бацькоў сваіх.</verse>
				<verse number="34">А рэшта дзеяньняў Язафата, першыя і апошнія, вось, яны запісаныя ў дзеях Егу, сына Ханані, якая далучана да Кнігі валадароў Ізраіля.</verse>
				<verse number="35">А пасьля гэтага Язафат, валадар Юды, злучыўся з Ахазіем, валадаром Ізраіля, які дзейнічаў злачынна.</verse>
				<verse number="36">І ён злучыўся з ім, каб будаваць караблі і хадзіць у Таршыш. І яны будавалі караблі ў Эцыён-Гебэры.</verse>
				<verse number="37">І прарочыў Эліэзэр, сын Дадавіі з Марэшы, пра Язафата, кажучы: «За тое, што ты злучыўся з Ахазіем, ГОСПАД зруйнуе працу Тваю». І разьбіліся караблі, і не маглі ісьці ў Таршыш.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="21">
				<verse number="1">І супачыў Язафат з бацькамі сваімі, і быў пахаваны з бацькамі сваімі ў горадзе Давіда. І заваладарыў Егарам, сын ягоны, пасьля яго.</verse>
				<verse number="2">І [былі] ў яго браты, сыны Язафата: Азарыя, Ехіэль, Захарыя, Азарыя, Міхаэль і Шэфатыя; усе яны — сыны Язафата, валадара Ізраіля.</verse>
				<verse number="3">І даў ім бацька іхні вялікія дары, срэбра і золата, і каштоўныя рэчы, і гарады ўмацаваныя ў Юдзе. А валадараньне аддаў Егараму, бо ён першародны.</verse>
				<verse number="4">І стаў Егарам на валадарства бацькі свайго, і ўмацаваўся, і забіў усіх братоў сваіх мячом, і таксама [некаторых] з князёў Ізраіля.</verse>
				<verse number="5">Трыццаць два гады было Егараму, калі ён пачаў валадарыць, і восем гадоў ён валадарыў у Ерусаліме.</verse>
				<verse number="6">І хадзіў ён шляхам валадароў Ізраіля, як рабіў дом Ахава, бо дачка Ахава была жонкаю ягонай, і рабіў ён ліхое ў вачах ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="7">Але не хацеў ГОСПАД выгубіць дом Давіда дзеля запавету, які Ён заключаў з Давідам, і дзеля таго, што Ён абяцаў даць сьветач яму і сынам ягоным на ўсе дні.</verse>
				<verse number="8">У дні ягоныя выйшаў Эдом з-пад рукі Юды, і яны паставілі над сабою валадара.</verse>
				<verse number="9">І пайшоў Егарам з князямі сваімі, і ўсе калясьніцы ягоныя з ім, і сталася, што ён устаў уначы, і разьбіў Эдомцаў, якія атачалі яго, і начальнікаў калясьніцаў [іхніх].</verse>
				<verse number="10">Але выйшаў Эдом з-пад рукі Юды аж да дня гэтага. У той час выйшла таксама Лібна з-пад рукі ягонай, бо ён пакінуў ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх.</verse>
				<verse number="11">Таксама ён рабіў узгоркі ў гарах Юды, і зрабіў распусьнікамі жыхароў Ерусаліму, і зьвёў Юду.</verse>
				<verse number="12">І прыйшоў да яго ліст ад Ільлі прарока, кажучы: «Гэтак кажа ГОСПАД, Бог Давіда, бацькі твайго: “За тое, што ты не хадзіў шляхамі Язафата, бацькі твайго, ані шляхамі Асы, валадара Юды,</verse>
				<verse number="13">а пайшоў шляхам валадароў Ізраіля і зрабіў распусьнікамі Юду і жыхароў Ерусаліму, як рабіў распусьнікамі [Ізраіля] дом Ахава; і братоў тваіх, дом бацькі твайго, якія былі лепшыя за цябе, ты забіў;</verse>
				<verse number="14">вось, ударыць ГОСПАД плягай вялікай народ твой, і сыноў тваіх, і жонак тваіх, і ўсю маёмасьць тваю.</verse>
				<verse number="15">А ты захварэеш моцна на хваробу нутра, аж будзе выходзіць [з цябе] нутро тваё з прычыны хваробы дзень пры дні”».</verse>
				<verse number="16">І ўзбудзіў ГОСПАД на Егарама дух Філістынцаў і Арабаў, якія былі пад рукою Кушанаў,</verse>
				<verse number="17">і яны пайшлі на Юду, і ўвайшлі ў яе, і захапілі ўсю маёмасьць, што была ў доме валадара, а таксама сыноў ягоных, і жонак ягоных; і не засталося ў яго сына, акрамя Егаахаза, найменшага з сыноў ягоных.</verse>
				<verse number="18">І пасьля ўсяго гэтага ўдарыў ГОСПАД нутро ягонае хваробаю невылечнаю.</verse>
				<verse number="19">І сталася так дзень пры дні, а пад канец другога году выйшла нутро ягонае з прычыны хваробы ягонай, і ён памёр у ліхой немачы; і народ ягоны не рабіў для яго [пахкіх паленьняў], як рабілі паленьне для бацькоў ягоных.</verse>
				<verse number="20">Трыццаць два [гады] было яму, калі пачаў валадарыць, і ён валадарыў у Ерусаліме восем гадоў, і адыйшоў, і [ніхто] не шкадаваў. Пахавалі яго ў горадзе Давіда, але не ў магілах валадарскіх.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="22">
				<verse number="1">І паставілі жыхары Ерусаліму за валадара пасьля яго Ахазію, найменшага сына ягонага, бо ўсіх старэйшых забіла дружына, якая прыходзіла з Арабамі на табар [Егарама]. І пачаў валадарыць Ахазія, сын Егарама, валадара Юды.</verse>
				<verse number="2">Дваццаць два гады было Ахазіі, калі ён заваладарыў, і адзін год ён валадарыў у Ерусаліме. А імя маці ягонае — Аталія, дачка Омры.</verse>
				<verse number="3">Ён таксама хадзіў шляхамі дому Ахава, бо маці ягоная была дарадніцай ягонай у нягоднасьці.</verse>
				<verse number="4">І рабіў ён ліхое ў вачах ГОСПАДА, як дом Ахава, бо яны былі дарадцамі ягонымі пасьля сьмерці бацькі ягонага на загубу яму.</verse>
				<verse number="5">Таксама паводле рады іхняй ён выйшаў і пайшоў з Ярамам, сынам Ахава, валадаром Ізраілю, на вайну з Хазаэлем, валадаром Сірыі, у Рамот Гілеадзкі. І паранілі Сірыйцы Ярама,</verse>
				<verse number="6">і вярнуўся ён у Ізраіль лячыцца ад ранаў, якія ён атрымаў у Раме, калі ваяваў з Хазаэлем, валадаром Сірыі. І Ахазія, сын Егарама, валадар Юды, прыйшоў убачыць Ярама, сына Ахава, у Ізраіль, бо той быў хворы.</verse>
				<verse number="7">І ад Бога было на загубу Ахазіі, што ён прыйшоў да Ярама. І, прыйшоўшы, ён выйшаў з Ярамам супраць Егу, сына Німшы, якога памазаў ГОСПАД на выгубленьне дому Ахава.</verse>
				<verse number="8">І сталася, калі Егу чыніў суд над домам Ахава, ён знайшоў князёў Юды і сыноў братоў Ахазіі, якія служылі Ахазіі, і забіў іх.</verse>
				<verse number="9">І ён шукаў Ахазію, і схапілі яго, калі ён хаваўся ў Самарыі, і прывялі яго да Егу, і забілі яго, і пахавалі яго, бо казалі: «Ён — сын Язафата, які шукаў ГОСПАДА ўсім сэрцам сваім». І не было [нікога] ў доме Ахазіі, хто меў бы сілу валадарыць.</verse>
				<verse number="10">І Аталія, маці Ахазіі, убачыўшы, што памёр сын ейны, устала і выгубіла ўсё насеньне валадарскае ў доме Юды.</verse>
				<verse number="11">Але Егашават, дачка валадара, узяла Ёаша, сына Ахазіі, і выкрала яго спасярод забіваных сыноў валадарскіх, і завяла ў пакой спальны яго і карміцельку ягоную; і схавала [Ёаша] Егашават, дачка валадара Егарама, жонка Егаяды сьвятара, бо яна была сястра Ахазіі, перад абліччам Аталіі, і яна не забіла яго.</verse>
				<verse number="12">І быў ён у іх у Доме Божым хаваны шэсьць гадоў, а Аталія валадарыла ў зямлі [Юды].</verse>
			</chapter>
			<chapter number="23">
				<verse number="1">А ў сёмы год умацаваўся Егаяда, і заключыў запавет з начальнікамі сотняў: Азарыяй, сынам Ерахама, Ізмаэлем, сынам Егаханана, Азарыяй, сынам Адэда, Маасэям, сынам Адая, Элішафатам, сынам Зіхры.</verse>
				<verse number="2">І яны абыйшлі Юду, і сабралі лявітаў з усіх гарадоў Юды і галоваў [дамоў] бацькоў Ізраіля, і прыйшлі ў Ерусалім.</verse>
				<verse number="3">І ўся царква заключыла запавет з валадаром у Доме ГОСПАДА. І [Егаяда] сказаў ім: «Вось, сын валадара мае валадарыць, як ГОСПАД сказаў пра сыноў Давіда.</verse>
				<verse number="4">Гэтую рэч маеце рабіць: траціна з вас, якія прыходзяць у суботу, са сьвятароў і лявітаў, [будзе] прыдзьвернымі пры парогах [Дому Божага],</verse>
				<verse number="5">і траціна — у доме валадара, і траціна — пры браме Есод, а ўвесь народ [будзе] на панадворках Дому ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="6">І ніхто няхай не ўваходзіць у Дом ГОСПАДА, акрамя сьвятароў і лявітаў, якія служаць. Яны маюць увайсьці, бо яны — пасьвячоныя, а ўвесь народ няхай захоўвае загады ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="7">І няхай лявіты аточаць валадара вакол, кожны са зброяй сваёй у руцэ сваёй, і хто будзе ўваходзіць у Дом, няхай будзе забіты. І будзьце пры валадары, калі ён будзе ўваходзіць і выходзіць».</verse>
				<verse number="8">І зрабілі лявіты і ўвесь Юда паводле ўсяго, што загадаў Егаяда сьвятар, і ўзялі кожны людзей сваіх, якія прыходзяць у суботу і якія адыходзяць у суботу, бо не адпусьціў Егаяда сьвятар чэргаў [лявітаў].</verse>
				<verse number="9">І раздаў Егаяда сьвятар начальнікам сотняў дзіды, тарчы і шчыты, якія [зрабіў] валадар Давід і якія [былі] ў Доме Божым,</verse>
				<verse number="10">і паставіў увесь народ, і кожны меў зброю сваю ў руцэ сваёй, ад правага боку Дому аж да левага боку Дому, перад ахвярнікамі і каля Дому навокал валадара.</verse>
				<verse number="11">І вывялі сына валадара, і ўлажылі на яго карону і [далі яму Каўчэг] Сьведчаньня, і паставілі яго валадаром; і Егаяда і сыны ягоныя памазалі яго, і сказалі: «Няхай жыве валадар!»</verse>
				<verse number="12">І пачула Аталія голас народу, які бегаў і славіў валадара, і выйшла да народу ў Дом ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="13">І ўбачыла яна, і вось, валадар стаіць на ўзвышэньні каля ўваходу, і начальнікі, і трубы пры валадары, і ўвесь народ зямлі радуецца, і трубіць у трубы, і сьпевакі з музычнымі інструмэнтамі кіруюць хвалою. І разьдзерла Аталія шаты свае, і закрычала: «Змова! Змова!»</verse>
				<verse number="14">І вывеў Егаяда сьвятар начальнікаў сотняў, якія былі пастаўленыя над войскам, і сказаў ім: «Вывядзіце яе з шэрагаў, а хто пойдзе за ёю, няхай будзе забіты мячом». Бо сьвятар сказаў: «Не забівайце яе ў Доме ГОСПАДА».</verse>
				<verse number="15">І налажылі рукі на яе, і выйшла яна да ўваходу брамы конскае дому валадарскага, і там забілі яе.</verse>
				<verse number="16">І Егаяда заключыў запавет паміж сабою і паміж усім народам і валадаром, каб яны былі народам ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="17">І ўвесь народ пайшоў да дому Баала, і зруйнаваў яго, і ахвярнікі ягоныя, і выявы ягоныя разьбілі, і забілі Маттана, сьвятара Баала, перад ахвярнікамі.</verse>
				<verse number="18">І Егаяда перадаў урады ў Доме ГОСПАДА ў рукі сьвятароў і лявітаў, якіх Давід прызначыў у Доме ГОСПАДА ахвяраваць цэласпаленьні ГОСПАДУ, як напісана ў Законе Майсея, з радасьцю і сьпяваньнем, паводле пастановы Давіда.</verse>
				<verse number="19">І паставіў ён прыдзьверных каля брамаў Дому ГОСПАДА, каб не ўваходзіў ніхто нячысты.</verse>
				<verse number="20">І ўзяў ён начальнікаў сотняў, магнатаў, і кіраўнікоў народу, і ўвесь народ зямлі, і вывялі валадара з Дому ГОСПАДА, і прайшлі праз браму найвышэйшую ў дом валадара, і пасадзілі валадара на пасадзе валадарскім.</verse>
				<verse number="21">І радаваўся ўвесь народ зямлі, і горад быў у супакоі. А Аталію забілі мячом.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="24">
				<verse number="1">Сем гадоў было Ёашу, калі ён пачаў валадарыць, і сорак гадоў ён валадарыў у Ерусаліме. Імя маці ягонай — Цыбея з Бээр-Шэвы.</verse>
				<verse number="2">І рабіў Ёаш справядлівае ў вачах ГОСПАДА ўсе дні Егаяды сьвятара.</verse>
				<verse number="3">І ўзяў [Егаяда] для яго дзьве жонкі, і ён меў сыноў і дочак.</verse>
				<verse number="4">І сталася пасьля гэтага, было ў сэрцы Ёаша аднавіць Дом ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="5">І сабраў ён сьвятароў і лявітаў, і сказаў ім: «Ідзіце ў гарады Юды, і зьбірайце з усяго Ізраіля срэбра на направу Дому Бога вашага год у год, і пасьпяшайцеся ў справе гэтай». Але не сьпяшаліся лявіты.</verse>
				<verse number="6">І паклікаў валадар Егаяду, галаву [сьвятароў], і сказаў яму: «Чаму ты не вымагаў ад лявітаў, каб яны прыносілі з Юды і з Ерусаліму дары, [як загадаў] Майсей, слуга ГОСПАДА, і царква Ізраіля для Намёту Сьведчаньня?»</verse>
				<verse number="7">Бо сыны Аталіі, гэтае бязбожніцы, уварваліся ў Дом ГОСПАДА і ўсе пасьвячоныя рэчы Дому ГОСПАДА аддалі Баалам.</verse>
				<verse number="8">І сказаў валадар, і зрабілі адну скрыню, і паставілі яе ў браме Доме ГОСПАДА звонку.</verse>
				<verse number="9">І абвясьцілі ў Юдзе і ў Ерусаліме, каб прыносілі ГОСПАДУ дары, [як загадаў] Майсей, слуга Божы, Ізраілю ў пустыні.</verse>
				<verse number="10">І радаваліся ўсе князі і ўвесь народ, і прыносілі, і кідалі ў скрыню, аж пакуль напоўнілі.</verse>
				<verse number="11">І было ў той час, што прыносілі скрыню рукамі лявітаў да ўраду валадарскага, і калі бачылі, што шмат срэбра, тады прыходзіў пісар валадарскі і прадстаўнік сьвятара найвышэйшага, і высыпалі са скрыні, і бралі яе, і адносілі яе зноў на месца сваё. Гэтак яны рабілі дзень пры дні, і сабралі шмат срэбра.</verse>
				<verse number="12">І давалі яго валадар і Егаяда тым, якія рабілі працу абслугоўваньня Дому ГОСПАДА, і наймалі каменяроў і цесьляроў, каб аднаўляць Дом ГОСПАДА, а таксама майстроў жалеза і медзі, каб мацаваць Дом ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="13">І рабілі працаўнікі, і спорна ішла праца ў руках іхніх, і паставілі Дом ГОСПАДА на месцы ягоным, і ўмацавалі яго.</verse>
				<verse number="14">І калі скончылі, прынесьлі рэшту срэбра перад аблічча валадара і Егаяды, і зрабілі начыньне для Дому ГОСПАДА, начыньне для служэньня і цэласпаленьня, і келіхі, і начыньне залатое і срэбнае. І прыносілі цэласпаленьні ў Доме ГОСПАДА заўсёды ў-ва ўсе дні Егаяды.</verse>
				<verse number="15">І пастарэў Егаяда, і быў насычаны днямі, і памёр. Ён меў сто трыццаць гадоў, калі памёр.</verse>
				<verse number="16">І пахавалі яго ў горадзе Давіда з валадарамі, бо ён рабіў добрае ў Ізраілі для Бога і для Дому Ягонага.</verse>
				<verse number="17">А пасьля сьмерці Егаяды прыйшлі князі Юды, і пакланіліся валадару; тады валадар пачаў слухаць іх.</verse>
				<verse number="18">І пакінулі яны Дом ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх, і служылі Астартам і ідалам, і прыйшоў гнеў [Божы] на Юду і на Ерусалім за гэтую правіну іхнюю.</verse>
				<verse number="19">І Ён пасылаў да іх прарокаў, каб навярнуць іх да ГОСПАДА, і яны сьведчылі супраць іх, але яны не зважалі.</verse>
				<verse number="20">І Дух Божы ахінуў Захарыю, сына Егаяды сьвятара, і ён стаў перад народам, і сказаў ім: «Так кажа Бог: “Чаму вы парушаеце прыказаньні ГОСПАДА? Ня будзеце мець посьпеху, бо вы пакінулі ГОСПАДА, і Ён пакінуў вас”».</verse>
				<verse number="21">І яны змовіліся супраць яго, і закідалі камянямі паводле загаду валадара на панадворку Дому ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="22">І не ўзгадаў валадар Ёаш міласэрнасьць, якую Егаяда, бацька ягоны, зрабіў яму, і забіў сына ягонага. І, паміраючы, той сказаў: «Няхай убачыць ГОПАД і адпомсьціць».</verse>
				<verse number="23">І сталася напрыканцы году, выйшла супраць яго войска Сірыйскае, і прыйшлі ў Юду і Ерусалім, і выбілі ўсіх князёў народу спаміж народу, і ўсю здабычу сваю паслалі валадару Дамаску.</verse>
				<verse number="24">Хоць войска Сірыйскае прыйшло ў малой колькасьці, але ГОСПАД даў сілу вельмі вялікую ў рукі іхнія, бо [Юда] пакінуў ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх, і яны ўчынілі суды над Ёашам.</verse>
				<verse number="25">І калі адыйшлі ад яго, пакінуўшы яго ў шматлікіх хваробах, слугі ягоныя змовіліся супраць яго за кроў сыноў Егаяды сьвятара, і забілі яго на ложку ягоным, і ён памёр. І пахавалі яго ў горадзе Давіда, але не пахавалі яго ў магіле валадарскай.</verse>
				<verse number="26">А гэта тыя, якія змовіліся супраць яго: Завад, сын Шымэаты Аманянкі, і Егазавад, сын Шымрыт Мааўлянкі.</verse>
				<verse number="27">А пра сыноў ягоных, і пра мноства цяжараў, [накладзеных] на яго, і пра направу Дому Божага, вось, гэта запісана ў гісторыі Кнігі валадароў. І пачаў валадарыць Амазія, сын ягоны, пасьля яго.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="25">
				<verse number="1">Дваццаць пяць гадоў было Амазіі, калі пачаў валадарыць, і дваццаць дзевяць гадоў ён валадарыў у Ерусаліме. Імя маці ягонай — Егааддан з Ерусаліму.</verse>
				<verse number="2">І рабіў ён слушнае ў вачах ГОСПАДА, але ня шчырым сэрцам.</verse>
				<verse number="3">І сталася, калі ўмацавалася за ім валадарства, ён пазабіваў слугаў сваіх, якія забілі валадара, бацьку ягонага.</verse>
				<verse number="4">Але сыноў іхніх не пазабіваў, бо напісана ў Законе, у кнізе Майсея, якому загадаў ГОСПАД, кажучы: «Не памруць бацькі за сыноў, і сыны не памруць за бацькоў, але кожны за грэх свой мае памерці».</verse>
				<verse number="5">І сабраў Амазія Юду, і паставіў іх паводле дамоў бацькоў, паводле начальнікаў над тысячамі і паводле начальнікаў над сотнямі ў-ва ўсім Юдзе і Бэн’яміне; і палічыў іх ад веку дваццаці гадоў і вышэй, і знайшоў іх трыста тысячаў чалавек выбраных, якія выходзяць на вайну і трымаюць дзіду і шчыт.</verse>
				<verse number="6">І наняў ён у Ізраілі сто тысячаў ваяроў мужных за сто талентаў срэбра.</verse>
				<verse number="7">І чалавек Божы прыйшоў да яго, кажучы: «Валадару, няхай не ідзе з табою войска Ізраіля, бо няма ГОСПАДА з Ізраілем, з усімі сынамі Эфраіма.</verse>
				<verse number="8">Але ты ідзі, рабі, будзь мужны ў бітве, бо можа зрабіць Бог, што ты спатыкнешся перад абліччам ворага, бо ёсьць моц у Бога, каб дапамагчы і каб прывесьці да спатыкненьня».</verse>
				<verse number="9">І сказаў Амазія чалавеку Божаму: «А што рабіць з сотняй талентаў, якія я аддаў дружынам Ізраіля?» І сказаў чалавек Божы: «ГОСПАД можа даць табе больш за гэта».</verse>
				<verse number="10">І аддзяліў Амазія тыя дружыны, якія прыйшлі да яго з Эфраіма, каб яны ішлі на месца сваё. І вельмі ўзгарэўся гнеў іхні на Юду, і яны вярнуліся на месца сваё, палаючы гневам.</verse>
				<verse number="11">А Амазія ўмацаваўся, і павёў народ свой, і пайшоў у даліну Солі, і пабіў сыноў Сэіру дзесяць тысячаў.</verse>
				<verse number="12">І дзесяць тысячаў жывых узялі ў палон сыны Юды; і прывялі іх на вяршыню скалы, і скінулі іх з вяршыні скалы, і ўсе яны разьбіліся.</verse>
				<verse number="13">А людзі дружыны, якіх Амазія вярнуў, каб яны не ішлі з ім на вайну, рассыпаліся па гарадах Юды, ад Самары аж да Бэт-Херону; і забілі там тры тысячы [чалавек], і зрабавалі здабычу вялікую.</verse>
				<verse number="14">І сталася, калі Амазія вярнуўся, пабіўшы Эдомцаў, ён прынёс багоў сыноў Сэіру, і паставіў іх у сябе як багоў, і перад імі пакланіўся, і для іх кадзіў.</verse>
				<verse number="15">І ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА на Амазію, і Ён паслаў да яго прарока, і той сказаў яму: «Дзеля чаго ты шукаеш багоў народу, якія ня выбавілі народу свайго ад рукі тваёй?»</verse>
				<verse number="16">І сталася, калі ён прамаўляў, [валадар] сказаў: «Ці я паставіў цябе дарадцам валадара? Перастань, навошта я маю забіць цябе?» І перастаў прарок, і сказаў: «Я ведаю, што Бог пастанавіў загубіць цябе, бо ты зрабіў гэта і не паслухаў рады маёй».</verse>
				<verse number="17">І радзіўся Амазія, валадар Юды, і паслаў да Ёаша, сына Егаахаза, сына Егу, валадара Ізраіля, кажучы: «Выходзь, паглядзім абліччы [адзін аднаго]».</verse>
				<verse number="18">І паслаў Ёаш, валадар Ізраілю, да Амазіі, валадара Юды, кажучы: «Цёрн, які на Лібане, паслаў да кедра, які на Лібане, кажучы: “Аддай дачку тваю за жонку сыну майму”. Але праходзіў зьвер палявы, які на Лібане, і патаптаў цёрн гэты.</verse>
				<verse number="19">Ты сказаў: “Вось, я пабіў Эдом”, і ўзьнялося сэрца тваё, каб ганарыцца. Цяпер сядзі ў доме тваім. Навошта табе выклікаць ліха, бо ўпадзеш ты, і Юда з табою».</verse>
				<verse number="20">І не палухаў Амазія, бо ад Бога [было] гэта, каб аддаць іх у рукі [Ёаша] за тое, што яны шукалі багоў Эдому.</verse>
				<verse number="21">І выйшаў Ёаш, валадар Ізраіля, і яны ўбачылі абліччы [адзін аднаго], ён і Амазія, валадар Юды, у Бэт-Шэмэшы, які ў Юдзе.</verse>
				<verse number="22">І быў пабіты Юда перад абліччам Ізраіля, і ўцяклі кожны ў намёт свой.</verse>
				<verse number="23">І Амазію, валадара Юды, сына Ёаша, сына Егаахаза, схапіў Ёаш, валадар Ізраіля, у Бэт-Шэмэшы, і прывёў яго ў Ерусалім, і зрабіў вылом у муры Ерусаліму ад брамы Эфраіму аж да брамы Кутнай на чытырыста локцяў.</verse>
				<verse number="24">І ўзяў ён усё золата і срэбра, і ўсе начыньні, якія былі ў Доме Божым у Абэд-Эдома, і скарбы дому валадара, і закладнікаў, і вярнуўся ў Самарыю.</verse>
				<verse number="25">І жыў Амазія, сын Ёаша, валадар Юды, пасьля сьмерці Ёаша, сына Егаахаза, валадара Ізраіля, патнаццаць гадоў.</verse>
				<verse number="26">А іншыя справы Амазіі, першыя і апошнія, запісаныя ў Кнізе валадароў Юды і Ізраіля.</verse>
				<verse number="27">І ад часу, калі Амазія адыйшоў ад ГОСПАДА, зрабілі супраць яго змову ў Ерусаліме, і ён уцёк у Ляхіш. І паслалі за ім у Ляхіш, і забілі яго там.</verse>
				<verse number="28">І прывезьлі яго коньмі, і пахавалі яго з бацькамі ягонымі ў горадзе Юды.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="26">
				<verse number="1">І ўзяў увесь народ Юды Узію, а ён [меў] шаснаццаць гадоў, і паставілі яго за валадара пасьля Амазіі, бацькі ягонага.</verse>
				<verse number="2">Ён пабудаваў Эйлят і вярнуў яго Юдзе, калі супачыў валадар з бацькамі сваімі.</verse>
				<verse number="3">Шаснаццаць гадоў [меў] Узія, калі пачаў валадарыць, і пяцьдзясят два гады валадарыў у Ерусаліме. А імя маці ягонай — Ехолія з Ерусаліму.</verse>
				<verse number="4">І рабіў ён слушнае ў вачах ГОСПАДА, усё так, як рабіў Амазія, бацька ягоны;</verse>
				<verse number="5">І шукаў ён Бога ў дні Захарыі, які разумеў відзежы Божыя; і ў тыя дні, калі ён шукаў ГОСПАДА, Бог даваў яму посьпех.</verse>
				<verse number="6">І ён выйшаў, і ваяваў з Філістынцамі; і разбурыў муры Гату, муры Яўнэі, і муры Ашдоду; і пабудаваў гарады ў Ашдодзе і ў Філістынцаў.</verse>
				<verse number="7">І дапамагаў яму Бог супраць Філістынцаў і супраць Арабаў, якія жылі ў Гур-Баале, і супраць Мэунянаў.</verse>
				<verse number="8">І Аманяне давалі дары Узіі. І разыйшлася [вестка пра] імя ягонае аж да ўваходу ў Эгіпет, бо ўзмацніўся ён незвычайна.</verse>
				<verse number="9">І пабудаваў Узія вежы ў Ерусаліме пры Браме Вуглавой, пры Браме Даліны і на рагу, і ўмацаваў іх.</verse>
				<verse number="10">І пабудаваў ён вежы ў пустыні, і выкапаў шмат сажалак, бо ў яго было шмат статкаў, і ў Шэфэлі, і на раўніне, і [меў ён] земляробаў, і вінаградараў у гарах і на Кармэлю, бо ён быў аматарам земляробства.</verse>
				<verse number="11">І было ў Узіі войска, якое выходзіла на вайну дружынамі, паводле ліку попісу іхняга, [зробленага] рукою Есэя пісара і Маасэі наглядчыка, пад рукою Хананіі, [аднаго] з князёў валадара.</verse>
				<verse number="12">Усесь лік галоваў [дамоў] бацькоў, ваяроў мужных — дзьве тысячы шэсьцьсот.</verse>
				<verse number="13">І пад рукою іхняю здатных да войска — трыста сем тысячаў пяцьсот тых, якія ідуць на вайну з вайсковай мужнасьцю, на дапамогу валадару супраць ворага.</verse>
				<verse number="14">І прыгатаваў для іх Узія, для ўсяго войска, шчыты, дзіды шаломы, панцыры, лукі і камяні для пушчалак.</verse>
				<verse number="15">І зрабіў ён у Ерусаліме махіны вайсковыя, вынаходліва прадуманыя, каб яны былі на вежах і на кутах дзеля страляньня стрэламі і камянямі вялікімі. І разыйшлося імя ягонае далёка, бо ён меў [праз гэта] цудоўную дапамогу і стаўся моцным.</verse>
				<verse number="16">Але калі ён узмацніўся, заганарылася сэрца ягонае аж да загубы, і ён стаў няверным ГОСПАДУ, Богу свайму, і ўвашоў ён у сьвятыню ГОСПАДА, каб кадзіць на ахвярніку каджэньня.</verse>
				<verse number="17">І ўвайшоў за ім Азарыя сьвятар, і зь ім восемдзясят сьвятароў ГОСПАДА, людзей мужных.</verse>
				<verse number="18">І супрацівіліся яны Узіі, валадару, і сказалі яму: «Не табе, Узія, кадзіць ГОСПАДУ, бо гэта для сьвятароў, сыноў Аарона, якія пасьвячоныя для каджэньня. Выйдзі са сьвятыні, бо ты стаў няверным, і ня будзе табе славы ў ГОСПАДА Бога».</verse>
				<verse number="19">І загневаўся Узія, а ў руцэ ягонай [была] кадзільніца для каджэньня. І калі загневаўся ён на сьвятароў, праказа закрасавала на чале ягоным, перад абліччам сьвятароў, у Доме ГОСПАДА, каля ахвярніка каджэньня.</verse>
				<verse number="20">І павярнуўся да яго Азарыя, сьвятар найвышэйшы, і ўсе сьвятары, і вось, праказа на чале ягоным. І яны выпхнулі яго аддуль, і ён сам пасьпяшаўся выйсьці, бо наведаў яго ГОСПАД.</verse>
				<verse number="21">І быў валадар Узія пракажоны аж да дня сьмерці сваёй, і жыў у асобным доме, як пракажоны, бо адлучаны быў ад Дому ГОСПАДА. І Ётам, сын ягоны, быў над домам валадарскім, судзячы народ зямлі.</verse>
				<verse number="22">А іншыя дзеяньні Узіі, першыя і апошнія, запісаў Ісая, сын Амоса, прарок.</verse>
				<verse number="23">І супачыў Узія з бацькамі сваімі, і пахавалі яго з бацькамі ягонымі на полі магілаў валадарскіх, бо казалі: “Ён пракажоны”. І пачаў валадарыць Ётам, сын ягоны, пасьля яго.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="27">
				<verse number="1">Дваццаць пяць гадоў [было] Ётаму, калі ён пачаў валадарыць, і шаснаццаць гадоў ён валадарыў у Ерусаліме. Імя маці ягонай — Еруша, дачка Садока.</verse>
				<verse number="2">І рабіў ён слушнае ў вачах ГОСПАДА, усё так, як рабіў Узія, бацька ягоны, толькі ён не ўваходзіў у сьвятыню ГОСПАДА, а народ яшчэ ліхадзейнічаў.</verse>
				<verse number="3">Ён пабудаваў верхнюю браму Дому ГОСПАДА, і шмат пабудаваў на муры Афэла;</verse>
				<verse number="4">І ён пабудаваў гарады на гары Юды, і ў лясах паставіў крэпасьці і вежы.</verse>
				<verse number="5">І ён ваяваў з валадаром сыноў Амона, і перамог іх; і далі яму сыны Амона ў той год сто талентаў срэбра, і дзесяць тысячаў кораў пшаніцы, і ячменю дзесяць тысячаў [кораў]. Гэта давалі ізноў яму сыны Амона і на другі год, і на трэці.</verse>
				<verse number="6">І стаў моцным Ётам, бо ён прыгатаваў шляхі свае перад абліччам ГОСПАДА, Бога свайго.</verse>
				<verse number="7">А іншыя дзеяньні Ётама, і ўсе войны ягоныя, і шляхі ягоныя запісаныя ў Кнізе валадароў Ізраіля і Юды.</verse>
				<verse number="8">Дваццаць пяць гадоў [было] яму, калі пачаў валадарыць, і шаснаццаць гадоў валадарыў у Ерусаліме.</verse>
				<verse number="9">І супачыў Ётам з бацькамі сваімі, і пахавалі яго ў горадзе Давіда. І пачаў валадарыць Ахаз, сын ягоны, пасьля яго.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="28">
				<verse number="1">Дваццаць гадоў [было] Ахазу, калі ён пачаў валадарыць, і шаснаццаць гадоў ён валадарыў у Ерусаліме; і не рабіў ён таго, што слушнае ў вачах ГОСПАДА, як Давід, бацька ягоны.</verse>
				<verse number="2">І хадзіў ён шляхамі валадароў Ізраілю, і нават зрабіў літыя балваны Баалаў.</verse>
				<verse number="3">І ён кадзіў у даліне Бэн-Гінном, і спаліў сыноў сваіх у вагні паводле брыдотаў тых народаў, якіх выгнаў ГОСПАД перад абліччам сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="4">І ён складаў ахвяры, і кадзіў на ўзвышшах і на ўзгорках, і пад кожным дрэвам зялёным.</verse>
				<verse number="5">І аддаў яго ГОСПАД, Бог ягоны, у рукі валадара Сірыі, і яны пабілі яго, і ўзялі ў яго ў палон шмат палонных, і завялі ў Дамаск. І таксама ў руку валадара Ізраіля ён быў адданы, і той ударыў яго паразай вялікаю.</verse>
				<verse number="6">І забіў Пэках, сын Рэмаліі, у Юдзе сто дваццаць тысячаў за адзін дзень, усе яны —людзі мужныя, бо яны пакінулі ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх.</verse>
				<verse number="7">І забіў ён Зіхры, волата з Эфраіму, Маасэю, сына валадара, Азрыкама, кіраўніка дому, і Элькану, другога пасьля валадара.</verse>
				<verse number="8">І ўзялі сыны Ізраіля ў палон у братоў сваіх дзьвесьце тысячаў жанчынаў, сыноў і дачок; і таксама шмат здабычы нарабавалі ў іх, і завезьлі здабычу ў Самарыю.</verse>
				<verse number="9">І там быў прарок ГОСПАДА, імя ягонае — Адэд. І выйшаў ён перад аблічча войска, якое ўваходзіла ў Самарыю, і сказаў ім: «Вось, ГОСПАД, Бог бацькоў вашых, у гневе на Юду аддаў іх у руку вашую, і вы забілі іх з лютасьцю, якая дайшла да неба.</verse>
				<verse number="10">І цяпер вы думаеце мець сыноў Юды і Ерусаліму як слугаў і нявольнікаў. А ці самі вы ня маеце правіны перад ГОСПАДАМ, Богам вашым?</verse>
				<verse number="11">І цяпер паслухайце мяне, і вярніце палонных, якіх вы ўзялі ў палон з братоў вашых; бо полымя гневу ГОСПАДА [прыйдзе] на вас».</verse>
				<verse number="12">І ўсталі некаторыя з галоваў сыноў Эфраіма: Азарыя, сын Егаханана, Бэрэхія, сын Мэшылемота, Эхізкія, сын Шальлюма, і Амаса, сын Хадлая, насупраць тых, што вярталіся з вайны,</verse>
				<verse number="13">і сказалі ім: «Ня ўводзьце сюды палонных, бо гэта будзе нам правіна перад ГОСПАДАМ, якую вы думаеце дадаць да грахоў нашых і да правінаў нашых. Бо вялікая правіна наша, і полымя гневу [Божага] над Ізраілем».</verse>
				<verse number="14">І ўзброеныя пакінулі палонных і здабычу перад абліччам князёў і ўсёй царквы [Ізраіля].</verse>
				<verse number="15">І ўсталі мужы, якіх вызначылі па імёнах, і ўзялі палонных, і ўсіх голых з іх апранулі са здабычы, і апранулі іх, і абулі, і далі ім есьці, і далі ім піць, і памазалі іх, і пасадзілі на аслоў усіх кволых, і завялі іх у Ерыхон, горад пальмаў, да братоў іхніх, і вярнуліся ў Самарыю.</verse>
				<verse number="16">У той час паслаў валадар Ахаз да валадароў Асірыі, каб яны дапамаглі яму.</verse>
				<verse number="17">І зноў прыйшлі Эдомцы, і пабілі [шмат] у Юдзе, і ўзялі ў палон.</verse>
				<verse number="18">А Філістынцы напалі на гарады Шэфэлі і Нэгеву Юдэйскага, і ўзялі Бэт-Шэмэш, Аялон і Гедэрот, Сахо і вёскі ейныя, Тымну і вёскі ейныя, Гімзо і вёскі ягоныя, і пасяліліся там,</verse>
				<verse number="19">бо прынізіў ГОСПАД Юду з прычыны Ахаза, валадара Ізраіля, бо ён разкелзаў Юду і нявернасьцю стаў няверным ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="20">І прыйшоў да яго Тыглят-Пільнэсэр, валадар Асірыі, і прыціснуў яго, а не ўмацаваў яго,</verse>
				<verse number="21">бо Ахаз узяў частку [маёмасьці] Дому ГОСПАДА і дому валадарскага і князёў, і аддаў валадару Асірыі, але не [прынесла гэта] дапамогі яму.</verse>
				<verse number="22">І ў часе ўціску свайго ён павялічваў нявернасьць ГОСПАДУ, той валадар Ахаз,</verse>
				<verse number="23">і складаў ахвяры багам Дамаску, якія пабілі яго, і сказаў: «Богі валадароў Сірыі Арамскай дапамагаюць ім, і я буду складаць ахвяры ім, і яны дапамогуць мне». Але яны былі на спатыкненьне яму і ўсяму Ізраілю.</verse>
				<verse number="24">І сабраў Ахаз начыньні Дому Божага, і пасек начыньні Дому Божага, і замкнуў дзьверы Дому ГОСПАДА, і зрабіў сабе ахвярнікі ў-ва ўсіх кутах Ерусаліму,</verse>
				<verse number="25">і ў-ва ўсіх гарадах Юды зрабіў узвышшы, каб кадзіць іншым багам, і гнявіў ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх.</verse>
				<verse number="26">А іншыя дзеяньні ягоныя і ўсе ўчынкі ягоныя, першыя і апошнія, вось, яны запісаныя ў Кнізе валадароў Юды і Ізраілю.</verse>
				<verse number="27">І супачыў Ахаз з бацькамі сваімі, і пахавалі яго ў горадзе, у Ерусаліме; але ня ўнесьлі яго ў магілы валадароў Ізраіля. І пачаў валадарыць Эзэкія, сын ягоны, пасьля яго.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="29">
				<verse number="1">Эзэкія пачаў валадарыць, [маючы] дваццаць пяць гадоў, і дваццаць дзевяць гадоў валадарыў у Ерусаліме. А імя маці ягонай — Абія, дачка Захарыі.</verse>
				<verse number="2">І рабіў ён слушнае ў вачах ГОСПАДА, усё так, як рабіў Давід, бацька ягоны.</verse>
				<verse number="3">Ён у першы год валадараньня сваёго, у першы месяц адчыніў дзьверы Дому ГОСПАДА і ўмацаваў іх;</verse>
				<verse number="4">і прывёў сьвятароў і лявітаў, і сабраў іх на ўсходняй плошчы,</verse>
				<verse number="5">і сказаў ім: «Паслухайце мяне, лявіты! Цяпер асьвяціцеся [самі] і асьвяціце Дом ГОСПАДА, Бога бацькоў вашых, і выкіньце нячыстае са сьвятыні.</verse>
				<verse number="6">Бо бацькі нашыя былі няверныя, і рабілі ліха ў вачах ГОСПАДА, Бога нашага, і пакінулі Яго, і адвярнулі абліччы свае ад Сялібы ГОСПАДА, і павярнуліся каркам;</verse>
				<verse number="7">таксама замкнулі дзьверы прысенка, і згасілі лямпы, і не кадзілі каджэньняў, і не складалі цэласпаленьняў у сьвятыні для Бога Ізраіля.</verse>
				<verse number="8">І быў гнеў ГОСПАДА на Юдзе і Ерусаліме, і ён аддаў іх на ганьбаваньне, на спусташэньне і на насьмешку, як вы бачыце вачыма вашымі.</verse>
				<verse number="9">І вось, пападалі бацькі нашыя ад мяча, а сыны нашыя, і дочкі нашыя, і жонкі нашыя ў палоне за гэта.</verse>
				<verse number="10">Цяпер у сэрцы маім — заключыць запавет з ГОСПАДАМ, Богам Ізраіля, і Ён адверне ад нас полымя гневу Свайго.</verse>
				<verse number="11">Сыны мае! Цяпер ня будзьце нядбайныя, бо вас выбраў ГОСПАД стаяць перад абліччам Ягоным, і быць Яму служыцелямі, і кадзіць Яму».</verse>
				<verse number="12">І ўсталі лявіты: Махат, сын Амасая, і Ёэль, сын Азарыі, з сыноў Кегата; і з сыноў Мэрары: Кіш, сын Абадыі, і Азарыя, сын Елагелеля; і з сыноў Гершона: Ёах, сын Зіммы, і Эдэн, сын Ёаха,</verse>
				<verse number="13">і з сыноў Эліцафана: Шымты і Еуэль; і з сыноў Асафа: Захарыя і Маттанія;</verse>
				<verse number="14">і з сыноў Гэмана: Ехуіэль і Шымэй; і з сыноў Едутуна: Шэмая і Узіэль.</verse>
				<verse number="15">І яны сабралі братоў сваіх, і асьвяціліся, і прыйшлі на загад валадара паводле слова ГОСПАДА, каб ачысьціць Дом ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="16">І ўвайшлі сьвятары ў сярэдзіну Дому ГОСПАДА, каб ачысьціць [яго], і вынесьлі ўсё нячыстае, што знайшлі ў сьвятыні ГОСПАДА, на панадворак Дому ГОСПАДА; а лявіты ўзялі [гэта], каб вынесьці навонкі да ручая Кедрон.</verse>
				<verse number="17">І яны пачалі асьвячэньне ў першы дзень першага месяца, і ў восьмы дзень месяца ўвайшлі ў прысенак ГОСПАДА; і асьвячалі Дом ГОСПАДА восем дзён, і ў шаснаццаты дзень першага месяца скончылі.</verse>
				<verse number="18">І ўвайшлі яны ў сярэдзіну [дому] да валадара Эзэкіі, і сказалі: «Мы ачысьцілі Дом ГОСПАДА, і ахвярнік цэласпаленьня, і ўсё начыньне ягонае, і стол [хлябоў] пакладных, і ўсё начыньне ягонае;</verse>
				<verse number="19">і ўсе начыньні, якія закінуў валадар Ахаз [у час] валадараньня свайго ў нявернасьці сваёй, мы падрыхтавалі і асьвяцілі, і вось, яны перад ахвярнікам ГОСПАДА».</verse>
				<verse number="20">І ўстаў рана валадар Эзэкія, і сабраў князёў гораду, і ўвайшоў у Дом ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="21">І прывялі сем бычкоў, і сем бараноў, і сем ягнятаў, і сем казлоў у ахвяру за грэх за валадарства і за Сьвятыню і за Юду; і ён сказаў сынам Аарона сьвятара скласьці цэласпаленьне на ахвярніку ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="22">І зарэзалі валоў, і ўзялі сьвятары кроў, і пакрапілі ахвярнік; і зарэзалі бараноў, і пакрапілі крывёй ахвярнік; і зарэзалі ягнятаў, і пакрапілі крывёй ахвярнік.</verse>
				<verse number="23">І прывялі казлоў у ахвяру за грэх перад аблічча валадара і царквы, і яны ўсклалі рукі свае на іх.</verse>
				<verse number="24">І зарэзалі іх сьвятары, і ачысьцілі крывёю іхняй ахвярнік на перамольваньне за грахі ўсяго Ізраіля; бо за ўвесь Ізраіль сказаў валадар [учыніць] цэласпаленьне і ахвяру за грэх.</verse>
				<verse number="25">І паставіў ён лявітаў у Доме ГОСПАДА з цымбаламі, псалтырамі і гусьлямі паводле загаду Давіда і Гада, відушчага валадара, і Натана прарока, бо з рукі ГОСПАДА загад гэты [быў паведамлены] праз рукі прарокаў Ягоных.</verse>
				<verse number="26">І сталі лявіты з музычнымі інструмэнтамі Давіда, і сьвятары — з трубамі.</verse>
				<verse number="27">І сказаў Эзэкія скласьці цэласпаленьні на ахвярніку. І ў час, калі пачалося цэласпаленьне, пачаўся сьпеў ГОСПАДУ і [гук] трубаў і музычных інструмэнтаў Давіда, валадара Ізраіля.</verse>
				<verse number="28">І ўся царква пакланялася, і сьпевакі сьпявалі, і ў трубы, трубячы, трубілі, пакуль ня скончылася цэласпаленьне.</verse>
				<verse number="29">І калі скончылі цэласпаленьне, укленчылі валадар і ўсе, што былі з ім, і пакланіліся.</verse>
				<verse number="30">І сказаў валадар Эзэкія і князі лявітам, каб яны хвалілі ГОСПАДА словамі Давіда і Асафа відушчага, і яны хвалілі з радасьцю, і кленчылі, і пакланяліся.</verse>
				<verse number="31">І адказаў Эзэкія, і сказаў: «Цяпер вы напоўнілі рукі вашыя для ГОСПАДА. Падыйдзіце і прынясіце ахвяры і [дары] падзякі ў Дом ГОСПАДА». І ахвяроўвала царква ахвяры і [дары] падзякі, і ўсе, якія былі ахвотныя сэрцам, [прынесьлі] цэласпаленьні.</verse>
				<verse number="32">І быў лік цэласпаленьняў, якія прынесла царква: семдзясят валоў, сто бараноў, дзьвесьце ягнятаў; усё гэта — на цэласпаленьне для ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="33">І для пасьвячэньня [прынесьлі] шэсьцьсот валоў і тры тысячы авечак.</verse>
				<verse number="34">Толькі сьвятароў было мала, і яны не маглі абдзіраць скуру з усіх ахвяраў і цэласпаленьняў; і дапамагалі ім браты іхнія, лявіты, пакуль праца не была скончана і пакуль іншыя сьвятары не асьвяціліся; бо лявіты былі больш правыя сэрцам, каб асьвяціцца, чым сьвятары.</verse>
				<verse number="35">І таксама цэласпаленьняў было шмат з тлушчам ахвяраў мірных, і з ахвярамі вадкімі для цэласпаленьня. Гэтак адноўлена было служэньне Дому ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="36">І радаваўся Эзэкія і ўвесь народ з таго, што Бог падрыхтаваў народ, бо неспадзявана сталася рэч гэтая.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="30">
				<verse number="1">І паслаў Эзэкія да ўсяго Ізраіля і Юды, і таксама напісаў лісты да Эфраіма і Манасы, каб яны прыйшлі ў Дом ГОСПАДА ў Ерусалім спраўляць Пасху для ГОСПАДА, Бога Ізраіля.</verse>
				<verse number="2">І радзіліся валадар, і князі ягоныя, і ўся царква ў Ерусаліме, каб спраўляць Пасху ў другі месяц;</verse>
				<verse number="3">бо не маглі справіць яе ў час свой, бо сьвятароў не асьвяцілася дастаткова, і народ не сабраўся ў Ерусаліме.</verse>
				<verse number="4">І была гэтая рэч слушнай у вачах валадара і ў вачах усёй царквы.</verse>
				<verse number="5">І яны пастанавілі агаласіць слова ў-ва ўсім Ізраілі, ад Бээр-Шэвы аж да Дану, каб прыйшлі ў Ерусалім спраўляць Пасху для ГОСПАДА, Бога Ізраіля, бо ня часта спраўлялі [яе так], як напісана.</verse>
				<verse number="6">І пайшлі ганцы з лістамі ад валадара і князёў ягоных па ўсім Ізраілі і Юдзе паводле загаду валадара, кажучы: «Сыны Ізраіля! Вярніцеся да ГОСПАДА, Бога Абрагама, Ісаака і Ізраіля, і Ён павернецца, каб выратаваць тых, якія ў вас засталіся ад рукі валадароў Асірыі.</verse>
				<verse number="7">І ня будзьце, як бацькі вашыя і як браты вашыя, якія былі няверныя ГОСПАДУ, Богу бацькоў сваіх; і Ён аддаў іх на спусташэньне, як вы бачыце.</verse>
				<verse number="8">Цяпер не рабіце цьвёрдымі каркі вашыя, як бацькі вашыя, дайце руку ГОСПАДУ, і прыхоздьце ў сьвятыню Ягоную, якую Ён асьвяціў на вякі; і служыце ГОСПАДУ, Богу вашаму, і Ён адверне ад вас полымя гневу Свайго.</verse>
				<verse number="9">Бо калі вы вернецеся да ГОСПАДА, тады браты вашыя і дзеці вашыя [знойдуць] ласку перад абліччам тых, якія забралі іх у палон, і вернуцца ў зямлю гэтую; бо літасьцівы і спагадлівы ГОСПАД, Бог ваш, і Ён не адверне аблічча ад вас, калі вы навернецеся да Яго».</verse>
				<verse number="10">І праходзілі ганцы з горада ў горад па зямлі Эфраіма і Манасы і аж да Завулёна; і былі [тыя, якія] сьмяяліся і зьдзекваліся з іх.</verse>
				<verse number="11">Толькі некаторыя з Асэра, Манасы і Завулёна ўпакорыліся і прыйшлі ў Ерусалім.</verse>
				<verse number="12">Таксама ў Юдзе была рука Божая, што дала ім адно сэрца, каб выканаць загад валадара і князёў, паводле слова ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="13">І сабралася ў Ерусаліме мноства народу спраўляць Сьвята Праснакоў у другі месяц, царква вельмі шматлікая.</verse>
				<verse number="14">І ўсталі, і павалілі ахвярнікі, якія [былі] ў Ерусаліме, і ўсе [ахвярнікі] каджэньня павалілі і кінулі ў ручай Кедрон.</verse>
				<verse number="15">І зарэзалі пасхальнае [ягня] ў чатырнаццаты дзень другога месяца. А сьвятары і лявіты засароміліся, і асьвяціліся, і прынесьлі цэласпаленьні ў Доме ГОСПАДА,</verse>
				<verse number="16">і сталі на месцах сваіх паводле пастановаў іхніх, паводле Закону Майсея, чалавека Божага. Сьвятары крапілі крывёй, [узяўшы] яе з рук Лявітаў.</verse>
				<verse number="17">А як у царкве шмат было такіх, якія не асьвяціліся, лявіты рэзалі пасхальных [ягнятаў] за кожнага нячыстага, каб асьвяціць [іх] для ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="18">А таму, што мноства народу, шмат з Эфраіма і Манасы, Ісахара і Завулёна не была ачысьціўшыся, і яны елі Пасху не паводле таго, што напісана, Эзэкія памаліўся за іх, кажучы: «ГОСПАД добры няхай даруе кожнаму,</verse>
				<verse number="19">хто падрыхтаваў сэрца сваё шукаць Бога ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх, хоць не [зрабіў] ачышчэньня сьвятога».</verse>
				<verse number="20">І пачуў ГОСПАД Эзэкію, і аздаравіў народ.</verse>
				<verse number="21">І сыны Ізраіля, якія былі ў Ерусаліме, спраўлялі Сьвята Праснакоў сем дзён з радасьцю вялікай; і хвалілі ГОСПАДА дзень пры дні лявіты і сьвятары з усёй моцай для [славы] ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="22">І прамовіў Эзэкія да сэрца ўсіх лявітаў, якія мелі добрае разуменьне ГОСПАДА. І елі ўвесь час [сьвяточны] сем дзён, ахвяруючы ахвяры мірныя і славячы ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх.</verse>
				<verse number="23">І радзілася ўся царква, каб спраўляць [сьвята] наступныя сем дзён, і спраўлялі [сьвята] сем дзён з радасьцю;</verse>
				<verse number="24">бо Эзэкія, валадар Юды, даў для царквы тысячу валоў і сем тысячаў авечак, а князі далі для царквы тысячу валоў і дзесяць тысячаў авечак; і шмат сьвятароў асьвяціліся.</verse>
				<verse number="25">І радавалася ўся царква Юды, і сьвятары, і лявіты, і ўся царква, якая прыйшла з Ізраілю, і прыхадні, якія выйшлі з зямлі Ізраілю і жылі ў Юдзе.</verse>
				<verse number="26">І была радасьць вялікая ў Ерусаліме, бо ад дзён Салямона, сына Давіда, валадара Ізраіля, не было такога ў Ерусаліме.</verse>
				<verse number="27">І ўсталі сьвятары і лявіты, і дабраславілі народ, і быў пачуты голас іхні, і ўзыйшла малітва іхняя да Сялібы Ягонай сьвятой у небе.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="31">
				<verse number="1">І калі ўсё гэта скончылася, выйшаў увесь Ізраіль, які знаходзіўся [там], у гарады Юды, і пабілі слупы, і пасеклі астартаў, і разбурылі ўзвышшы і ахвярнікі ў-ва ўсім Юдзе і Бэн’яміне, у Эфраіме і Манасе, аж да канца. І вярнуліся ўсе сыны Ізраіля кожны да ўласнасьці сваёй, у горад свой.</verse>
				<verse number="2">І прызначыў Эзэкія чэргі сьвятароў і лявітаў паводле чэргаў іхніх, кожнага паводле служэньня ягонага, сьвятароў і лявітаў для цэласпаленьняў і для ахвяраў мірных, каб паслугавалі, славілі і хвалілі ў брамах табараў ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="3">А частку валадара з маёмасьці ягонай [ён прызначыў] на цэласпаленьні, на цэласпаленьні раніцаю і ўвечары, і на цэласпаленьні ў суботы і ў маладзікі, і на ўрачыстыя сьвяты, як напісана ў Законе ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="4">І сказаў народу, які жыў у Ерусаліме, каб давалі частку для сьвятароў і лявітаў, каб яны ўмацаваліся ў Законе ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="5">І калі пашырылася слова гэтае, прынесьлі сыны Ізраіля пяршыны збожжа, і віна, і алею, і мёду, і ўсіх пладоў палявых; і прынесьлі яны шмат дзесяцінаў з усяго.</verse>
				<verse number="6">І сыны Ізраіля і Юды, якія жылі ў гарадах Юды, таксама прынесьлі дзесяціну валоў і авечак, і дзесяціну рэчаў сьвятых, пасьвячоных ГОСПАДУ, Богу іхняму, і налажылі купы купаў.</verse>
				<verse number="7">У трэці месяц пачалі класьці гэтыя купы, а ў сёмым месяцы скончылі.</verse>
				<verse number="8">І прыйшлі Эзэкія і князі, і ўбачылі купы гэтыя, і дабраславілі ГОСПАДА і народ Ягоны, Ізраіля.</verse>
				<verse number="9">І пытаўся Эзэкія сьвятароў і лявітаў пра купы гэтыя.</verse>
				<verse number="10">І сказаў яму Азарыя, найвышэйшы сьвятар з дому Садока, і сказаў: «Ад таго часу, калі пачалі прыносіць дары ў Дом ГОСПАДА, мы елі і насыціліся, і засталося мноства, бо дабраславіў ГОСПАД народ Свой; і тое, што засталося — гэтае мноства вялікае».</verse>
				<verse number="11">І сказаў Эзэкія, каб падрыхтавалі каморы ў Доме ГОСПАДА, і падрыхтавалі [іх].</verse>
				<verse number="12">І верна перанесьлі [туды] дары, і дзесяціны, і рэчы сьвятыя; і над імі загадчыкам быў Канані лявіт і Шымэй, брат ягоны, другім.</verse>
				<verse number="13">А Ехіэль, Азазія, Нахат, Асагэль, Ерымот, Ёзавад, Эліэль, Ісмахія, Махат і Бэная [былі] наглядчыкамі пад рукою Кананіі і Шэмэя, брата ягонага, паводле загаду валадара Эзэкіі і Азарыі, начальніка над Домам Божым.</verse>
				<verse number="14">І Карэ, сын Імны, лявіт, прыдзьвернік з усходнягя боку [быў] над дарамі дабраахвотнымі для Бога, каб выдаваць [братам] дары ГОСПАДАВЫ і найсьвяцейшыя рэчы.</verse>
				<verse number="15">І пад рукой ягонай [былі] Эдэн, Мін’ямін, Ешуа, Шэмая, Амарыя і Шэханія ў гарадах сьвятарскіх, каб верна раздаваць [належнае] братам сваім паводле чаргі, як вялікаму, так і малому,</verse>
				<verse number="16">акрамя сьпісу іхняга, мужчын ад трох гадоў і вышэй, усім, хто ўваходзіць у дом ГОСПАДА, на [выкананьне] слова дзень пры дні, на служэньне сваё паводле абавязкаў сваіх паводле чэргаў сваіх,</verse>
				<verse number="17">і ўнесеным у спіс сьвятарам, паводле дому бацькоў іхніх, і лявітам ад двацаці гадоў і вышэй паводле абавязкаў іхніх і паводле чэргаў іхніх,</verse>
				<verse number="18">і ўнесеным у сьпіс з усімі дзецьмі іхнімі, жонкамі іхнімі, і сынамі іхнімі, і дочкамі іхнімі, з усёй царквой — усёй грамадзе, бо яны верна пасьвяціліся на сьвятое [служэньне].</verse>
				<verse number="19">А для сыноў Аарона, сьвятароў, [якія мелі] палі на пашах гарадоў іхніх, у-ва ўсіх гарадах [ён прызначыў] мужоў, якія названыя па імёнах, каб даваць часткі ўсім мужчынам сярод сьвятароў і ўсім лявітам, унесеным у сьпіс.</verse>
				<verse number="20">І зрабіў гэтак Эзэкія ў-ва ўсім Юдзе, і рабіў ён тое, што добрае, слушнае і праўдзівае перад абліччам ГОСПАДА, Бога свайго.</verse>
				<verse number="21">І ў-ва ўсёй працы, якую ён пачынаў, і ў служэнні Дому Божага, і ў [выкананьні] Закону і прыказаньняў, каб шукаць Бога свайго, ён рабіў з усяго сэрца свайго, і меў посьпех.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="32">
				<verse number="1">Пасьля падзеяў гэтых і праўды гэтай, прыйшоў Сэнахерыў, валадар Асірыі, і ўвайшоў у Юду, і паставіў [намёты] супраць гарадоў умацаваных, і гаварыў, што здабудзе іх для сябе.</verse>
				<verse number="2">І ўбачыў Эзэкія, што прыйшоў Сэнахерыў, і аблічча ягонае, каб ваяваць супраць Ерусаліму.</verse>
				<verse number="3">І радзіўся ён з князямі сваімі і з волатамі сваімі, каб спыніць ваду крыніцаў, якія звонку гораду; і яны дапамаглі яму.</verse>
				<verse number="4">І сабралася шмат народу, і яны спынілі ўсе крыніцы і ручай, які цячэ пасярод зямлі, кажучы: «Навошта, прыйшоўшы, валадары Асірыі маюць знайсьці шмат вады?»</verse>
				<verse number="5">І ўмацаваўся [Эзэкія], і адбудаваў увесь разбураны мур, і падняў яго да вежаў, і другі мур звонку, і ўмацаваў Міло ў горадзе Давіда, і зрабіў шмат зброі і шчытоў.</verse>
				<verse number="6">І паставіў начальнікаў вайсковых над народам, і сабраў іх да сябе на плошчы каля брамы гораду, і прамовіў да сэрца іхняга, кажучы:</verse>
				<verse number="7">«Будзьце цвёрдыя і мужныя, ня бойцеся і не палохайцеся аблічча валадара Асірыі і аблічча ўсяго мноства, якое з ім, бо [Той, Хто] з намі, большы, чым з ім.</verse>
				<verse number="8">З ім рамяно цялеснае, а з намі ГОСПАД, Бог наш, каб дапамагаць нам і ваяваць у войнах нашых». І абаперся народ на словы Эзэкіі, валадара Юды.</verse>
				<verse number="9">Пасьля гэтага Сэнахерыў, валадар Асірыі, паслаў слугаў сваіх да Ерусаліму, а сам ён быў пад Ляхішам, і ўся сіла ягоная з ім, да Эзэкіі, валадара Юды, і да ўсяго Юды, які ў Ерусаліме, кажучы:</verse>
				<verse number="10">«Гэтак кажа Сэнахерыў, валадар Асірыі. На што вы спадзеяцёся і сядзіце ў аблозе ў Ерусалме?</verse>
				<verse number="11">Няхай не падманвае вас Эзэкія, каб аддаць вас на сьмерць ад голаду і смагі, кажучы: “ГОСПАД, Бог наш, выратуе нас ад рукі валадара Асірыі”.</verse>
				<verse number="12">Ці ня ён, Эзэкія, прыбраў узгоркі Ягоныя і ахвярнікі Ягоныя і сказаў Юдзе і Ерусаліму, кажучы: “Перад адным ахвярнікам будзеце пакланяцца і на ім будзеце кадзіць”?</verse>
				<verse number="13">Ці ж вы ня ведаеце, што зрабіў я і бацькі мае ўсім народам земляў гэтых? Ці сапраўды маглі богі народаў земляў гэтых выратаваць зямлю іхнюю ад рукі маёй?</verse>
				<verse number="14">Хто з усіх багоў народаў гэтых, якіх зрабілі закляцьцем бацькі мае, змог выратаваць народ свой ад рукі маёй? Як жа зможа Бог ваш выратаваць вас ад рукі маёй?</verse>
				<verse number="15">І цяпер, няхай не падманвае вас Эзэкія і не ашуквае вас такім чынам, і ня верце яму, бо ня мог ніводзін бог ніводнага народу і валадарства выратаваць народ свой ад рукі маёй і ад рукі бацькоў маіх, таксама Бог ваш ня выратуе вас ад рукі маёй».</verse>
				<verse number="16">І яшчэ прамаўлялі слугі ягоныя супраць ГОСПАДА Бога і супраць Эзэкіі, слугі Ягонага.</verse>
				<verse number="17">І лісты пісаў [Сэнахерыў], каб зьневажаць ГОСПАДА, Бога Ізраіля, і гаварыў супраць Яго, кажучы: «Як богі народаў земляў гэтых ня выратавалі народаў сваіх ад рукі маёй, так Бог Эзэкіі ня выратуе народ Свой ад рукі маёй».</verse>
				<verse number="18">І клікалі яны голасам вялікім па-юдэйску да народу Ерусаліму, які [быў] на мурах, каб настрашыць яго, і напалохаць яго, і здабыць горад.</verse>
				<verse number="19">І гаварылі яны пра Бога Ерусаліму, як пра багоў народаў зямлі, выраб рук чалавечых.</verse>
				<verse number="20">І маліўся пра гэта валадар Эзэкія і Ісая, сын Амоса, і крычалі да неба.</verse>
				<verse number="21">І паслаў ГОСПАД анёла, і ён зьнішчыў мужных ваяроў, і правадыра, і табар валадара Асірыі. І ён вярнуўся з сорамам аблічча ў зямлю сваю. І ён прыйшоў у дом бога свайго, і тыя, што выйшлі з нутра ягонага, забілі там яго мячом.</verse>
				<verse number="22">І выратаваў ГОСПАД Эзэкію і жыхароў Ерусаліму ад рукі Сэнахерыва, валадара Асірыі, і ад рукі ўсіх; і вёў іх паўсюль.</verse>
				<verse number="23">І шмат хто прыносілі дары ГОСПАДУ ў Ерусалім і каштоўныя рэчы Эзэкіі, валадару Юды. І ён пасьля гэтага ўзьвялічыўся ў вачах усіх народаў.</verse>
				<verse number="24">У тыя дні захварэў Эзэкія сьмяротна. І маліўся ён да ГОСПАДА; і Ён адказаў яму, і даў яму знак.</verse>
				<verse number="25">Але не вярнуў Эзэкія [падзяку] паводле таго, што было зроблена яму, бо сэрца ягонае ўзганарылася. І быў гнеў [Божы] на яго, і на Юду, і на Ерусалім.</verse>
				<verse number="26">І ўпакорыў Эзэкія ганарыстасьць сэрца свайго, ён і жыхары Ерусаліму, і не прыйшоў на іх гнеў ГОСПАДА ў дні Эзэкіі.</verse>
				<verse number="27">І было ў Эзэкіі багацьця і славы вельмі шмат; і ён зрабіў сабе скарбніцу на срэбра і золата, і на камяні каштоўныя, і на пахнідлы, і на шчыты, і на ўсялякія рэчы каштоўныя,</verse>
				<verse number="28">і сьвірны на ўраджай збожжа, віна і алею, і хлявы для ўсякай скаціны, і загародкі для чародаў.</verse>
				<verse number="29">І пабудаваў ён сабе гарады, і статкаў авечак і валоў [меў ён] мноства, бо даў яму Бог маёмасьць вельмі вялікую.</verse>
				<verse number="30">І ён, Эзэкія, спыніў верхні выхад водаў Гіхону і правёў іх уніз да заходняга боку гораду Давіда. І меў посьпех Эзэкія ў-ва ўсіх справах сваіх.</verse>
				<verse number="31">І толькі пры паслах князёў Бабілону, якіх яны паслалі да яго, каб даведацца пра цуд, які адбыўся ў зямлі [ягонай], Бог пакінуў яго, каб выспрабаваць яго, каб даведацца ўсё, што ў сэрцы ягоным.</verse>
				<verse number="32">А іншыя дзеяньні Эзэкіі, і дабрадзейства ягонае, вось, яны запісаныя ў відзежах Ісаі, сына Амоса, прарока, у Кнізе валадароў Юды і Ізраілю.</verse>
				<verse number="33">І супачыў Эзэкія з бацькамі сваімі, і пахавалі яго вышэй магілаў сыноў Давіда, і ўшанавалі яго пасьля сьмерці ягонай увесь Юда і жыхары Ерусаліму. І пачаў валадарыць Манаса, сын ягоны, пасьля яго.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="33">
				<verse number="1">Дваццаць гадоў было Манасе, калі ён пачаў валадарыць, і пяцьдзясят гадоў ён валадарыў у Ерусаліме.</verse>
				<verse number="2">І рабіў ён ліхое ў вачах ГОСПАДА паводле ўсіх брыдотаў тых народаў, якіх выгнаў ГОСПАД перад абліччам сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="3">І ён ізноў пабудаваў узвышшы, якія панішчыў Эзэкія, бацька ягоны, і паставіў ахвярнікі Баалам, і зрабіў Астартаў, і пакланяўся ўсяму войску нябеснаму, і служыў ім.</verse>
				<verse number="4">І пабудаваў ён ахвярнік у Доме ГОСПАДА, пра які сказаў ГОСПАД: «У Ерусаліме будзе імя Маё на вякі»;</verse>
				<verse number="5">і пабудаваў ён ахвярнік усяму войску нябеснаму на абодвух панадворках Дому ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="6">І ён праводзіў сыноў сваіх праз вагонь у даліне Бэн-Гінном, і гадаў, і чараваў, і варажыў, і паставіў тых, якія выклікаюць мёртвых, і тых, якія выклікаюць духаў, і павялічваў учынкі ліхія ў вачах ГОСПАДА, каб гнявіць Яго.</verse>
				<verse number="7">І паставіў ён выяву ідала, якую зрабіў, у Доме Божым, пра які казаў Бог Давіду і Салямону, сыну ягонаму: «У Доме гэтым і ў Ерусаліме, які Я абраў з усіх каленаў Ізраіля, Я палажу імя Маё на вякі;</verse>
				<verse number="8">і не дазволю, каб выступіла нага Ізраіля з зямлі гэтай, якую Я прызначыў бацькам вашым, калі толькі яны будуць захоўваць выкананьне ўсяго, што Я загадаў ім, увесь Закон, і пастановы, і суды, [дадзеныя] рукой Майсея».</verse>
				<verse number="9">І зьвёў Манаса Юду і жыхароў Ерусаліму, каб рабілі горш за народы, якіх ГОСПАД выгубіў перад абліччам сыноў Ізраіля!</verse>
				<verse number="10">І прамаўляў ГОСПАД да Манасы і народу ягонага, яле яны не зважалі.</verse>
				<verse number="11">І прывёў ГОСПАД на іх начальнікаў войска валадара Асірыі; і яны схапілі Манасу гакамі, і закулі яго ў кайданы мядзяныя, і павялі яго ў Бабілон.</verse>
				<verse number="12">І. калі ён быў уцісканы, ён умольваў аблічча ГОСПАДА, Бога свайго, і скарыўся вельмі перад абліччам Бога бацькоў сваіх.</verse>
				<verse number="13">І маліўся ён да Яго, і Ён даўся ўпрасіць, і пачуў маленьне ягонае, і вярнуў яго ў Ерусалім на валадарства ягонае. І даведаўся Манаса, што ГОСПАД, Ён [ёсьць] Бог.</verse>
				<verse number="14">І пасьля гэтага ён пабудаваў мур вонкавы ў горадзе Давіда, на заходнім баку Гіхону, у даліне, і пры ўваходзе ў браму Рыбную, і атачыў Афел, і вельмі высока падняў яго. І паставіў начальнікаў войска ў-ва ўсіх гарадах умацаваных Юды.</verse>
				<verse number="15">І выкінуў багоў чужых і выяву [ідала] з Дому ГОСПАДА, і ўсе ахвярнікі, якія пабудаваў на версе Дому ГОСПАДА і ў Ерусаліме, выкінуў іх вонкі, за горад.</verse>
				<verse number="16">І пабудаваў ён ахвярнік ГОСПАДА, і ахвяраваў на ім ахвяры мірныя і ўдзячныя, і сказаў да Юды, каб яны служылі ГОСПАДУ, Богу Ізріля.</verse>
				<verse number="17">Але народ яшчэ складаў ахвяры на ўзвышшах, толькі [ўжо] ГОСПАДУ, Богу свайму.</verse>
				<verse number="18">А іншыя дзеяньні Манасы, і малітва ягоная да Бога свайго, і словы відушчых, якія прамаўлялі да яго ў імя ГОСПАДА, Бога Ізраіля, вось, яны ў Летапісе валадароў Ізраіля.</verse>
				<verse number="19">А малітва ягоная, і як [Бог] быў упрошаны ім, і ўвесь грэх ягоны, і нявернасьць ягоная, і месцы, на якіх ён пабудаваў узвышшы, і паставіў Астартаў і балванаў перад скарэньнем сваім, вось, яны запісаныя ў Летапісе Хазая.</verse>
				<verse number="20">І супачыў Манаса з бацькамі сваімі, і пахавалі яго ў доме ягоным. І пачаў валадарыць Амон, сын ягоны, пасьля яго.</verse>
				<verse number="21">Дваццаць два гады было Амону, калі пачаў валадарыць, і ён валадарыў два гады ў Ерусаліме.</verse>
				<verse number="22">І рабіў ён ліхое ў вачах ГОСПАДА, як рабіў Манаса, бацька ягоны, і ўсім балванам, якія зрабіў Манаса, бацька ягоны, ён складаў ахвяры і служыў ім.</verse>
				<verse number="23">І ён не скарыўся перад абліччам ГОСПАДА, як скарыўся Манаса, бацька ягоны, але ён, Амон, памножыў правіны [свае].</verse>
				<verse number="24">І змовіліся супраць яго слугі ягоныя, і забілі яго ў доме ягоным.</verse>
				<verse number="25">Але народ зямлі забіў усіх тых, якія змовіліся супраць валадара Амона; і народ зямлі паставіў Ёсію, сына ягонага, за валадара пасьля яго.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="34">
				<verse number="1">Восем гадоў было Ёсіі, калі ён пачаў валадарыць, і трыццаць адзін год ён валадарыў у Ерусаліме.</verse>
				<verse number="2">І рабіў ён слушнае ў вачах ГОСПАДА, і хадзіў шляхамі Давіда, бацькі свайго, і не адхіляўся ані направа, ані налева.</verse>
				<verse number="3">А ў восьмы год валадараньня свайго, а ён быў яшчэ юнак, ён пачаў шукаць Бога Давіда, бацькі свайго, а ў дванаццаты год пачаў ачышчаць Юду і Ерусалім ад узвышшаў, і ад Астартаў, і ад ідалаў, і ад [ідалаў] літых.</verse>
				<verse number="4">І разбурылі перад ім ахвярнікі Баалаў, і выявы сонца, якія былі па-над імі, ён парэзаў; і Астартаў, і ідалаў рэзьбленых і ідалаў літых ён скрышыў і сьцёр на пыл, і расьцярушыў на абліччы магілаў тых, якія складалі ім ахвяры;</verse>
				<verse number="5">і косткі сьвятароў Баалаў ён спаліў на ахвярніках іхніх, і ачысьціў Юду і Ерусалім.</verse>
				<verse number="6">І ў гарадах Манасы, Эфраіма і Сымона, аж да Нэфталі, і ў спустошаных ваколіцах іхніх</verse>
				<verse number="7">ён разьбіў ахвярнікі і Астартаў, і ідалаў рэзьбленых стоўк і сьцёр на пыл, і пасек усе выявы сонца ў-ва ўсёй зямлі Ізраіля; і вярнуўся ў Ерусалім.</verse>
				<verse number="8">А ў васямнаццатым годзе валадараньня свайго, пасьля ачышчэньня зямлі і Дому [Божага], ён паслаў Шафана, сына Ацаліі, і Маасэю, начальніка гораду, і Ёаха, сына Ёахаза, канцлера, каб направіць Дом ГОСПАДА, Бога свайго.</verse>
				<verse number="9">І прыйшлі яны да Хількіі, найвышэйшага сьвятара, і аддалі срэбра, прынесенае ў Дом Божы, якое лявіты, што вартуюць парогі, сабралі з рук Манасы і Эфраіма і ўсёй рэшты Ізраіля, і ад усяго Юды і Бэн’яміна, і ад жыхароў Ерусаліму,</verse>
				<verse number="10">і аддалі яго ў рукі тых, што рабілі працу, прызначаную для Дому ГОСПАДА, а тыя далі яго працаўнікам, якія рабілі ў Доме ГОСПАДА, каб направіць і ўмацаваць Дом [Божы].</verse>
				<verse number="11">І яны далі цесьлярам і будаўнікам на купляньне чэсаных камянёў і дрэва на кроквы і бэлькі, якія панішчылі валадары Юды.</verse>
				<verse number="12">І людзі гэтыя рабілі працу сумленна; і былі прызначаныя над імі Яхат і Абадыя, лявіты з сыноў Мэрары, а Захарыя і Мэшулам з сыноў Кегата. І ўсе лявіты гэтыя зналіся на музычных інструмэнтах.</verse>
				<verse number="13">І былі яны над тымі, якія носяць цяжары, і кіраўнікамі над тымі, якія рабілі працу пры ўсякім служэньні. І з лявітаў [былі] і пісары, і наглядчыкі, і прыдзьверныя.</verse>
				<verse number="14">І калі яны вымалі срэбра, прынесенае ў Дом ГОСПАДА, Хілкія, сьвятар, знайшоў кнігу Закону ГОСПАДА, [дадзеную] праз рукі Майсея.</verse>
				<verse number="15">І адказаў Хілкія, і сказаў Шафану, пісару: «Я знайшоў кнігу Закону ў Доме ГОСПАДА». І Хілкія аддаў кнігу Шафану.</verse>
				<verse number="16">І прынёс Шафан кнігу валадару, і прынёс валадару слова, кажучы: «Усё, што даручана ў рукі слугаў тваіх, яны робяць»;</verse>
				<verse number="17">І насыпалі срэбра, якое знойдзенае было ў Доме ГОСПАДА, і далі яго ў рукі кіраўнікоў [працы] і ў рукі тых, што робяць працу.</verse>
				<verse number="18">І паведаміў Шафан, пісар, валадару, кажучы: «Кнігу даў мне Хілкія сьвятар». І чытаў яе Шафан перад абліччам валадара.</verse>
				<verse number="19">І сталася, калі пачуў валадар словы Закону, ён разьдзёр шаты свае.</verse>
				<verse number="20">І загадаў валадар Хілкіі, і Ахікаму, сыну Шафана, і Абдону, сыну Міхі, і Шафану, пісару, і Асаі, слузе валадара, кажучы:</verse>
				<verse number="21">«Ідзіце, спытайцеся ў ГОСПАДА праз мяне і праз тых, што засталіся ў Ізраілі і ў Юдзе, што да словаў знойдзенай Кнігі гэтай. Бо вялікі гнеў ГОСПАДА, які выліты на нас за тое, што не захоўвалі бацькі нашыя слова ГОСПАДА, каб выконваць усё, што напісана ў Кнізе гэтай».</verse>
				<verse number="22">І пайшоў Хілкія і тыя, якіх [паслаў] валадар, да Хульды прарочыцы, жонкі Шальлюма, сына Хасры, вартаўніка шатаў, — а яна жыла ў новай частцы Ерусаліму, — і гаварылі з ёю пра гэта.</verse>
				<verse number="23">І яна сказала ім: «Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля. Скажыце чалавеку, які паслаў вас да мяне:</verse>
				<verse number="24">“Гэта кажа ГОСПАД. Вось, Я навяду ліха на месца гэтае і на жыхароў ягоных, усе праклёны, напісаныя ў Кнізе, якую чыталі перад абліччам валадара Юды.</verse>
				<verse number="25">За тое, што яны пакінулі Мяне і кадзілі іншым багам, каб гнявіць Мяне ўсімі ўчынкамі рук сваіх, гнеў Мой выльецца на месца гэтае і ня згасне”.</verse>
				<verse number="26">А валадару Юды, які паслаў вас спытацца ГОСПАДА, гэтак скажыце яму: “Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля, пра словы, якія ты чуў.</verse>
				<verse number="27">За тое, што зьмякчылася сэрца тваё, і ты ўпакорыўся перад абліччам Бога, калі пачуў словы Ягоныя пра месца гэтае і пра жыхароў ягоных, і ты ўпакорыўся перад абліччам Маім, і разьдзёр шаты свае, і плакаў перад абліччам Маім, Я таксама пачуў [цябе], кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="28">Вось, Я далучу цябе да бацькоў тваіх, і ты будзеш далучаны да магілы тваёй у супакоі, і вочы твае ня будуць бачыць усяго ліха, якое Я навяду на месца гэтае і на жыхароў ягоных”». І яны вярнуліся да валадара са словам.</verse>
				<verse number="29">І паслаў валадар, і сабраў усіх старшыняў Юды і Ерусаліму.</verse>
				<verse number="30">І ўвайшоў валадар у Дом ГОСПАДА, і ўсе мужы Юды, і жыхары Ерусаліму, і сьвятары, і лявіты, і ўвесь народ, ад вялікага аж да малога; і ён чытаў у вушы іхнія ўсе словы Кнігі Запавету, якая была знойдзена ў Доме ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="31">І стаў валадар на месцы сваім, і заключыў запавет перад аблічам ГОСПАДА, каб хадзіць за ГОСПАДАМ і захоўваць прыказаньні Ягоныя, і сьведчаньні Ягоныя, і пастановы Ягоныя ўсім сэрцам сваім і ўсёй душою сваёй, каб выконваць словы запавету, запісаныя ў Кнізе гэтай.</verse>
				<verse number="32">І ён схіліў усіх, што знаходзіліся ў Ерусаліме і ў Бэн’яміне, стаяць [у гэтым]. І жыхары Ерусаліму рабілі паводле запавету Бога, Бога бацькоў сваіх.</verse>
				<verse number="33">І павыкідаў Ёсія ўсе брыдоты з усіх земляў сыноў Ізраіля, і схіліў усіх, што знаходзіліся ў Ізраілі, служыць ГОСПАДУ, Богу іхняму. У-ва ўсе дні ягоныя яны не адступалі ад ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="35">
				<verse number="1">І спраўляў Ёсія ў Ерусаліме Пасху для ГОСПАДА, і зарэзалі пасхальнае [ягня] ў чатырнаццаты дзень першага месяца.</verse>
				<verse number="2">І паставіў ён сьвятароў на пасады іхнія, і падбадзёрваў іх служыць у Доме ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="3">І ён сказаў лявітам, якія вучылі ўвесь Ізраіль і былі пасьвячоныя для ГОСПАДА: «Пастаўце Каўчэг Сьвяты ў Доме, які пабудаваў Салямон, сын Давіда, валадар Ізраілю. Ня будзе [ён] цяжарам на рамёнах вашых. Цяпер служыце ГОСПАДУ, Богу вашаму, і народу Ягонаму, Ізраілю.</verse>
				<verse number="4">І рыхтуючыся, падрыхтуйцеся па дамах бацькоў сваіх, па чэргах сваіх, паводле напісанага Давідам, валадаром Ізраіля, і паводле напісанага Салямонам, сынам ягоным;</verse>
				<verse number="5">і стойце ў сьвятыні паводле падзелаў дамоў бацькоў, паводле братоў сваіх, сыноў народу, і падзел гэты паводле дамоў бацькоў лявітаў.</verse>
				<verse number="6">І зарэжце пасхальнае [ягня], і асьвяціцеся, і прыгатуйце яго для братоў сваіх, робячы [гэта] паводле слова ГОСПАДА, [дадзенага] праз рукі Майсея».</verse>
				<verse number="7">І даў Ёсія для сыноў народу, для ўсіх, што былі там, авечак, ягнятаў і маладых козаў, усё на ахвяру пасхальную, лікам трыццаць тысячаў, і тры тысячы валоў. Гэта [ён даў] з маёмасьці валадара.</verse>
				<verse number="8">І князі ягоныя давалі ахвотна народу, сьвятарам і лявітам. Хілкія, Захарыя і Ехіэль, начальнікі ў Доме Божым, далі сьвятарам на ахвяру пасхальную дзьве тысячы шэсьцьсот [авечак] і трыста валоў.</verse>
				<verse number="9">А Хананія, Шэмая і Натанэль, браты ягоныя, і Хашавія, Еіэль і Ёзавад, начальнікі лявітаў, далі лявітам на ахвяру пасхальную пяць тысячаў [авечак] і пяцьсот валоў.</verse>
				<verse number="10">І было падрыхтавана служэньне. І сталі сьвятары на месцы свае, і лявіты — чэргамі сваімі, паводле загаду валадара.</verse>
				<verse number="11">І рэзалі пасхальнае [ягня], і крапілі сьвятары крывёю з рук сваіх, а лявіты зьдзіралі [скуры].</verse>
				<verse number="12">І яны адклалі цэласпаленьні, каб раздаць паводле падзелаў дамоў бацькоў сынам народу ахвяроўваць ГОСПАДУ, як напісана ў Кнізе Майсея. І гэтак сама зрабілі з валамі.</verse>
				<verse number="13">І пяклі пасхальнае [ягня] на агні, паводле пастановы, а ахвяры сьвятыя варылі ў катлах, гаршчках і рондлях, і хутка несьлі ўсім сынам народу.</verse>
				<verse number="14">А потым прыгатавалі сабе і сьвятарам, бо сьвятары, сыны Аарона, былі пры ахвяраваньні цэласпаленьняў і тлушчу аж да ночы, таму гатавалі лявіты сабе і сьвятарам, сынам Аарона.</verse>
				<verse number="15">І сьпевакі, сыны Асафа, былі на месцах сваіх паводле загаду Давіда і Асафа, і Гемана, і Едутуна, відушчага валадара, і прыдзьверныя [стаялі] ў кожнай браме. Не было патрэбы адыходзіць ім ад служэньня свайго, бо браты іхнія, лявіты, прыгатавалі ім.</verse>
				<verse number="16">Гэтак наладжана было ўсё служэньне ГОСПАДУ ў той дзень, каб учыніць Пасху і ахвяраваць цэласпаленьні на ахвярніку ГОСПАДА паводле загаду валадара Ёсіі.</verse>
				<verse number="17">І спраўлялі сыны Ізраіля, што былі [там], Пасху ў той час і Сьвята Праснакоў сем дзён.</verse>
				<verse number="18">І не была спраўляна такая Пасха ў Ізраілі ад дзён Самуэля прарока, і з усіх валадароў Ізраіля ніводзін не спраўляў такой Пасхі, якую справіў Ёсія, і сьвятары, і лявіты і ўвесь Юда і Ізраіль, што [там] былі, і жыхары Ерусаліму.</verse>
				<verse number="19">У васямнаццаты год валадараньня Ёсіі справілі гэтую Пасху.</verse>
				<verse number="20">Пасьля ўсяго гэтага, калі падрыхтаваў Ёсія Дом [Божы], прыйшоў Нэхо, валадар Эгіпту, ваяваць супраць Кархемішу каля Эўфрату, і Ёсія выйшаў насустрач яму.</verse>
				<verse number="21">І той паслаў да яго паслоў, кажучы: «Што мне і табе, валадар Юды? Ня супраць цябе я іду сёньня, але супраць дому, які ваюе са мною, і Бог сказаў мне пасьпяшаццца. Адыйдзіся ад Бога, Які са мною, і Ён ня зьнішчыць цябе».</verse>
				<verse number="22">Але Ёсія не адвярнуў аблічча свайго ад яго, бо вырашыў ваяваць з ім, і не паслухаў словаў Нэхо, [якія былі] з вуснаў Божых, і пайшоў на бітву ў даліне Мэгіддо.</verse>
				<verse number="23">І стрэлілі стральцы ў валадара Ёсію, і сказаў валадар слугам сваім: «Вывядзіце мяне, бо я цяжка паранены».</verse>
				<verse number="24">І зьнялі яго слугі ягоныя з калясьніцы, і пасадзілі яго ў іншы воз, які быў у яго, і завезьлі яго ў Ерусалім. І ён памёр, і быў пахаваны ў магілах бацькоў сваіх, і ўвесь Юда і Ерусалім плакалі па Ёсіі.</verse>
				<verse number="25">І галасіў Ярэмія па Ёсіі, і ўсе сьпевакі і сьпявачкі апавядаюць пра Ёсію ў галашэньнях сваіх аж да сёньня, і ўвялі іх як звычай у Ізраілі, і вось яны запісаныя ў галашэньнях.</verse>
				<verse number="26">А іншыя дзеяньні Ёсіі і дабрадзействы ягоныя, згодныя з напісаным у Законе ГОСПАДА,</verse>
				<verse number="27">і дзеяньні ягоныя, першыя і апошнія, запісаныя ў Кнізе валадароў Ізраіля і Юды.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="36">
				<verse number="1">І ўзяў народ зямлі Егаахаза, сына Ёсіі, і паставілі яго за валадара ў Ерусаліме пасьля бацькі ягонага.</verse>
				<verse number="2">Дваццаць тры гады было Егаахазу, калі ён пачаў валадарыць, і тры месяцы ён валадарыў у Ерусаліме.</verse>
				<verse number="3">І скінуў [з пасаду] яго ў Ерусаліме валадар Эгіпту, і налажыў на зямлю кару ў сто талентаў срэбра і талент золата.</verse>
				<verse number="4">І валадар Эгіпту паставіў за валадара над Юдам і Ерусалімам Эліякіма, брата ягонага, і зьмяніў імя ягонае на Егаякім, а Егаахаза, брата ягонага, узяў Нэхо і завёў яго ў Эгіпет.</verse>
				<verse number="5">Дваццаць пяць гадоў было Егаякіму, калі ён пачаў валадарыць, і адзінаццаць гадоў ён валадарыў у Ерусаліме. І рабіў ён ліхое ў вачах ГОСПАДА, Бога свайго.</verse>
				<verse number="6">Супраць яго прыйшоў Нэвухаднэцар, валадар Бабілону, і закаваў яго ў кайданы мядзяныя, каб завесьці яго ў Бабілон.</verse>
				<verse number="7">І начыньні Дому ГОСПАДА завёз Нэвухаднэцар у Бабілон, і палажыў іх у палацы сваім у Бабілоне.</verse>
				<verse number="8">А іншыя дзеяньні Егаякіма і брыдоты ягоныя, якія ён рабіў, і якія знойдзены ў яго, вось, яны запісаны ў Кнізе валадароў Ізраіля і Юды. І пачаў валадарыць Егаяхін, сын ягоны, пасьля яго.</verse>
				<verse number="9">Восемь гадоў было Егаяхіну, калі ён пачаў валадарыць, і тры месяцы і дзесяць дзён ён валадарыў у Ерусаліме. І рабіў ён ліхое ў вачах ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="10">І на наступны год паслаў валадар Нэвухаднэцар, і прывёў яго ў Бабілон разам з каштоўным начыньнем Дому ГОСПАДА, і паставіў за валадара над Юдам і Ерусалімам Сэдэкію, брата ягонага.</verse>
				<verse number="11">Дваццаць адзін год быў Сэдэкіі, калі ён пачаў валадарыць, і адзінаццаць гадоў ён валадарыў у Ерусаліме.</verse>
				<verse number="12">І рабіў ён ліхое ў вачах ГОСПАДА, Бога свайго. Ён не ўпакорыўся перад абліччам Ярэміі, прарока, [які гаварыў] ад вуснаў ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="13">І таксама ён збунтаваўся супраць валадара Нэвухаднэцара, які ўзяў з яго прысягу перад Богам, і зрабіў цьвёрдым карак свой, і закамяніў сэрца сваё, каб не навярнуцца да ГОСПАДА, Бога Ізраіля.</verse>
				<verse number="14">Таксама ўсе начальнікі, сьвятары і народ памнажалі нявернасьць сваю паводле ўсіх брыдотаў народаў, і ганьбілі Дом ГОСПАДА, які Ён асьвяціў у Ерусаліме.</verse>
				<verse number="15">І пасылаў ГОСПАД, Бог бацькоў іхніх, да іх пасланцоў Сваіх, рана ўстаючы і пасылаючы, бо меў Ён спагаду да народу Свайго і да Сялібы Сваёй.</verse>
				<verse number="16">Але яны сьмяяліся з пасланцоў Божых, і грэбавалі словам Ягоным, і зьдзекваліся з прарокаў Ягоных, аж узьняўся гнеў ГОСПАДА на народ Ягоны, ажно не было лекаваньня.</verse>
				<verse number="17">І Ён прывёў на іх валадара Халдэйскага, і той пазабіваў мячом юнакоў іхніх у Доме Сьвятыні іхняй, і не пашкадаваў ані юнака, ані дзяўчыны, ані старога, ані сівога, усё аддаў у рукі ягоныя.</verse>
				<verse number="18">І ўсе начыньні Дому Божага, вялікія і малыя, і скарбы Дому ГОСПАДА, і скарбы валадара і князёў ягоных, усё завёз ён у Бабілон.</verse>
				<verse number="19">І спалілі Дом Божы, і зруйнавалі муры Ерусаліму, і ўсе палацы ягоныя спалілі агнём, і ўсе каштоўныя рэчы ягоныя зьнішчылі.</verse>
				<verse number="20">І перасяліў ён тых, якія засталіся ад мяча, у Бабілон, і былі яны слугамі ягонымі і сыноў ягоных аж да пачатку валадараньня валадарства Пэрсаў,</verse>
				<verse number="21">каб споўнілася слова ГОСПАДА праз вусны Ярэміі: «Аж пакуль зямля не задаволіцца за суботы свае, усе дні спусташэньня ейнага будзе яна супачываць да сканчэньня сямідзесяці гадоў».</verse>
				<verse number="22">А ў першы год Кіра, валадара Пэрсаў, каб споўнілася слова ГОСПАДА праз вусны Ярэміі, узрушыў ГОСПАД дух Кіра, валадара Пэрсаў, і ён абвясьціў у-ва ўсім валадарстве сваім, і таксама пісьмова, кажучы:</verse>
				<verse number="23">«Гэта кажа Кір, валадар Пэрсаў. Усе валадарствы зямлі даў мне ГОСПАД, Бог нябесны; і Ён загадаў мне пабудаваць Яму Дом у Ерусаліме, які ў Юдэі. Хто ёсьць з вас з яго народу, [няхай будзе] ГОСПАД, Бог ягоны, з ім і няхай ён узыйдзе [ў Ерусалім]».</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="15">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">У першы год Кіра, валадара Пэрсіі, каб споўнілася слова ГОСПАДА з вуснаў Ярэміі, узрушыў ГОСПАД дух Кiра, валадара Пэрсіі, і ён абвясьціў у-ва ўсім валадарстве сваім, а таксама пісьмова, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Гэтак кажа Кiр, валадар Пэрсаў: “Усе валадарствы зямлi даў мне ГОСПАД, Бог нябесны. І Ён загадаў мне пабудаваць Дом Яму ў Ерусалiме, які ў Юдэi.</verse>
				<verse number="3">Калi ёсьць хто з вас з усяго народу Ягонага, няхай Бог ягоны будзе з iм, і няхай узыйдзе ён у Ерусалiм, які ў Юдэі, i няхай будуе Дом ГОСПАДА, Бога Iзраіля. Гэта той Бог, Які ў Ерусалiме.</verse>
				<verse number="4">І ўсе, якія засталіся ў-ва ўсiх месцах, дзе яны жывуць, няхай дапамогуць ім людзі месца таго срэбрам, золатам, маёмасьцю i быдлам, а таксама дабраахвотнымі дарамi для Дому Бога, Які ў Ерусалiме”».</verse>
				<verse number="5">І паўсталі начальнiкi родаў Юды i Бэн’ямiна, і сьвятары, i лявiты, і кожны, у якога дух узрушыў Бог, каб iсьцi будаваць Дом ГОСПАДА, Які ў Ерусалiме.</verse>
				<verse number="6">І ўсе тыя, што жылi навокал, мацавалі рукі iхнія начыньнямі са срэбра, золатам, маёмасьцю, быдлам і каштоўнасьцямі, апрача дароў дабраахвотных.</verse>
				<verse number="7">І валадар Кiр вынес начыньне Дому ГОСПАДА, якое Нэвухаднэцар вынес з Ерусалiму i палажыў у доме бога свайго.</verse>
				<verse number="8">І вынес яго Кiр, валадар Пэрсіі, рукамі Мiтрэдата, скарбніка, і тым лікам аддаў iх Шэшбацару, князю Юды.</verse>
				<verse number="9">І вось лiк iхні: місаў залатых — трыццаць, місаў срэбных — тысяча, нажоў — дваццаць дзевяць,</verse>
				<verse number="10">келіхаў залатых — трыццаць, і келіхаў срэбных другарадных — чатырыста дзесяць, і іншага начыньня — тысяча.</verse>
				<verse number="11">Усяго начыньня залатога i срэбнага — пяць тысячаў чатырыста. Усё гэта прынёс Шэшбацар, калі прыйшлі з выгнаньня з Бабілону ў Ерусалiм.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">Гэта сыны краіны, якія ўзыходзілі з палону выгнаньня, якіх Нэвухаднэцар, валадар Бабілону, перасяліў у Бабілон, і яны вярнуліся ў Ерусалім і Юдэю, кожны ў горад свой.</verse>
				<verse number="2">Яны прыйшлі з Зэрубабэлем, Ешуам, Негэміям, Сэраям, Рээлаям, Мардэхаем, Більшанам, Міспарам, Бігваем, Рэхумам, Баанам. Лік людзей народу Ізраіля:</verse>
				<verse number="3">сыноў Пароша — дзьве тысячы сто семдзясят два;</verse>
				<verse number="4">сыноў Шэфатыі — трыста семдзясят два;</verse>
				<verse number="5">сыноў Араха — сямсот семдзясят пяць;</verse>
				<verse number="6">сыноў Пахат-Маава, з сыноў Ешуа і Ёава — дзьве тысячы васемсот дванаццаць;</verse>
				<verse number="7">сыноў Эляма — тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатыры;</verse>
				<verse number="8">сыноў Затту — дзевяцьсот сорак пяць;</verse>
				<verse number="9">сыноў Заккая — сямсот шэсьцьдзясят;</verse>
				<verse number="10">сыноў Бані — шэсьцьсот сорак два;</verse>
				<verse number="11">сыноў Бэвая — шэсьцьсот дваццаць тры;</verse>
				<verse number="12">сыноў Азгада — тысяча дзьвесьце дваццаць два;</verse>
				<verse number="13">сыноў Аданікама — шэсьцьсот шэсьцьдзясят шэсьць;</verse>
				<verse number="14">сыноў Бігвая — дзьве тысячы пяцьдзясят шэсьць;</verse>
				<verse number="15">сыноў Адына — чатырыста пяцьдзясят чатыры;</verse>
				<verse number="16">сыноў Атэра, з [сыноў] Эзэкіі — дзевяноста восем;</verse>
				<verse number="17">сыноў Бэцая — трыста дваццаць тры;</verse>
				<verse number="18">сыноў Ёры — сто дванаццаць;</verse>
				<verse number="19">сыноў Хашума — дзьвесьце дваццаць тры;</verse>
				<verse number="20">сыноў Гіббара — дзевяноста пяць;</verse>
				<verse number="21">сыноў Бэтлеему — сто дваццаць тры;</verse>
				<verse number="22">людзей Нэтофы — пяцьдзясят шэсьць;</verse>
				<verse number="23">людзей Анатоту — сто дваццаць восем;</verse>
				<verse number="24">сыноў Азмавэту — сорак два;</verse>
				<verse number="25">сыноў Кірыят-Ярыму, Кефіры і Бээроту — сямсот сорак тры;</verse>
				<verse number="26">сыноў Рамы і Гевы — шэсьцьсот дваццаць адзін;</verse>
				<verse number="27">людзей Міхмасу — сто дваццаць два;</verse>
				<verse number="28">людзей Бэтэлю і Гаю — дзьвесьце дваццаць тры;</verse>
				<verse number="29">сыноў Нэво — пяцьдзясят два;</verse>
				<verse number="30">сыноў Магбіша — сто пяцьдзясят шэсьць;</verse>
				<verse number="31">сыноў Эляму другога — тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатыры;</verse>
				<verse number="32">сыноў Харыму — трыста дваццаць:</verse>
				<verse number="33">сыноў Лода, Хадыда і Она — сямсот дваццаць пяць;</verse>
				<verse number="34">сыноў Ерыхону — трыста сорак пяць;</verse>
				<verse number="35">сыноў Сэнаі — тры тысячы шэсьцьсот трыццаць;</verse>
				<verse number="36">сьвятароў: сыноў Едаі, з дому Ешуа, — дзевяцьсот семдзясят тры;</verse>
				<verse number="37">сыноў Іммэра — тысяча пяцьдзясят два;</verse>
				<verse number="38">сыноў Пашхура — тысяча дзьвесьце пяцьдзясят сем;</verse>
				<verse number="39">сыноў Харыма — тысяча сямнаццаць;</verse>
				<verse number="40">лявітаў: сыноў Ешуа і Кадміэля, з сыноў Гадавіі, — семдзясят чатыры;</verse>
				<verse number="41">сьпевакоў, сыноў Асафа, — сто дваццаць восем;</verse>
				<verse number="42">сыноў прыдзьверных: сыноў Шальлюма, сыноў Атэра, сыноў Тальмона, сыноў Аккува, сыноў Хатыты, сыноў Шавая, усіх — трыццаць дзевяць;</verse>
				<verse number="43">нэтынэяў: сыноў Цыхі, сыноў Хасуфы, сынове Табаота,</verse>
				<verse number="44">сыноў Кероса, сыноўе Сіяхі, сыноў Падона,</verse>
				<verse number="45">сыноў Лебаны, сыноў Хагавы, сыноў Аккува,</verse>
				<verse number="46">сыноў Хагава, сыноў Шамлая, сыноў Ханана,</verse>
				<verse number="47">сыноў Гіддэля, сыноў Гахара, сыноў Рэаі,</verse>
				<verse number="48">сыноў Рэцына, сыноў Нэкоды, сыноў Газама,</verse>
				<verse number="49">сыноў Узы, сыноў Пасэаха, сыноў Бэсая,</verse>
				<verse number="50">сыноў Асны, сыноў Мэуніма, сыноў Нэфусіма,</verse>
				<verse number="51">сыноў Бакбука, сыноў Хакуфы, сыноў Хархура,</verse>
				<verse number="52">сыноў Бацлюта, сыноў Мэхіды, сыноў Харшы,</verse>
				<verse number="53">сыноў Баркоса, сыноў Сісэры, сыноўе Тэмаха,</verse>
				<verse number="54">сыноў Нецыяха, сыноў Хатыфы;</verse>
				<verse number="55">сыноў слугаў Салямонавых: сыноў Сатая, сыноў Гасафэрэта, сыноў Пэруда,</verse>
				<verse number="56">сыноў Яалія, сыноў Даркона, сыноў Гіддэля,</verse>
				<verse number="57">сыноў Шэфатыі, сыноў Хатылы, сыноў Пахерэт-Гацэбаіма, сыноў Амі,</verse>
				<verse number="58">нэтынэяў і сыноў слугаў Салямонавых — трыста дзевяноста два.</verse>
				<verse number="59">А гэтыя выйшлі з Тэль-Мэляху, Тэль-Харшы, Керуву, Аддану, Іммэру, і не маглі паказаць дому бацькоў сваіх і насеньня свайго, ці яны з Ізраілю:</verse>
				<verse number="60">сыноў Дэлаі, сыноў Товіі, сыноў Нэкоды — шэсьцьсот пяцьдзясят два;</verse>
				<verse number="61">і з сыноў сьвятароў: сыноў Хабаі, сыноў Гаккоца, сыноў Барзілая, які ўзяў за жонку дачку Барзілая з Гілеаду і называўся імем ягоным.</verse>
				<verse number="62">Яны шукалі запісу свайго у сьпісах, і не знайшоўся ён; і яны былі адлучаны ад сьвятарства.</verse>
				<verse number="63">I Тыршата сказаў ім, каб яны ня елі са Сьвятога Сьвятых, пакуль не паўстане сьвятар з урымам і тумімам.</verse>
				<verse number="64">Уся царква [была] разам сорак дзьве тысячы трыста шэсьцьдзясят [чалавек],</verse>
				<verse number="65">акрамя слугаў іхніх і служак іхніх, якіх [было] сем тысячаў трыста трыццаць сем, і сярод іх сьпевакоў і сьпявачак — дзьвесьце.</verse>
				<verse number="66">Коней іхніх [было] сямсот трыццаць шэсьць; мулаў іхніх — дзьвесьце сорак пяць;</verse>
				<verse number="67">вярблюдаў іхніх — чатырыста трыццаць пяць; аслоў — шэсьць тысячаў сямсот дваццаць.</verse>
				<verse number="68">І [некаторыя] з галоваў [дамоў] бацькоў, калі яны прыйшлі да Дому ГОСПАДА, які ў Ерусаліме, дабраахвотна ахвяравалі на Дом Божы, каб адбудаваць яго на мейсцы ягоным.</verse>
				<verse number="69">Яны далі, паводле магчымасьці сваёй, у скарбніцу для работаў шэсьцьдзясят адну тысячу драхмаў золата, і пяць тысячаў мінаў срэбра, і сто шатаў сьвятарскіх.</verse>
				<verse number="70">І жылі сьвятары і лявіты, і [некаторыя] з народу, і сьпевакі, і прыдзьверныя, і нэтынэі ў гарадах сваіх, і ўвесь Ізраіль [жыў] у гарадах сваіх.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">І настаў сёмы месяц, і сыны Ізраіля [былі] ў гарадах, і сабраўся народ, як адзін чалавек, у Ерусаліме.</verse>
				<verse number="2">I ўстаў Ешуа, сын Ёцадака, і браты ягоныя, сьвятары, і Зэрубабэль, сын Шэалтыэля, і браты ягоныя; і пабудавалі ахвярнік Бога Ізраіля, каб ахвяроўваць на ім цэласпаленьні, як напісана ў Законе Майсея, чалавека Божага.</verse>
				<verse number="3">I паставілі ахвярнік на падмурку ягоным, хоць [былі] ў страху ад народу зямлі гэтай, і склалі на ім цэласпаленьні для ГОСПАДА, цэласпаленьні ранішнія і вечаровыя.</verse>
				<verse number="4">І справілі Сьвята Намётаў, як напісана, і [складалі] цэласпаленьні штодзённыя лікам, паводле пастановы, як павіннасьць кожнага дня [вымагала].</verse>
				<verse number="5">А пасля гэтага — цэласпаленьне заўсёднае, і на маладзік, і на ўсе ўрачыстыя сьвяты ГОСПАДА, і для кожнага, хто ахвяруе дабраахвотную ахвяру ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="6">З першага дня сёмага месяца пачалі складаць цэласпаленьні для ГОСПАДА. Але для сьвятыні ГОСПАДА не былі яшчэ закладзены [падмуркі].</verse>
				<verse number="7">І далі яны срэбра мулярам і цесьлярам, і ежу, і пітво, і алей для Сідонцаў і Тырыянаў, каб прывезьлі дрэвы кедровыя з Лібану да мора Яфскага, з дазволу Кіра, валадара Пэрсіі.</verse>
				<verse number="8">І ў другім годзе пасьля прыходу іхняга да Дому Божага ў Ерусалім, у другі месяц, пачалі [будаваць] Зэрубабэль, сын Шэалтыэля, і Ешуа, сын Ёцадака, і рэшта братоў іхніх, сьвятары і лявіты, і ўсе, што ўзыйшлі з палону ў Ерусалім, і паставілі лявітаў ад дваццаці гадоў і вышэй кіраваць працамі ў Доме ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="9">I сталі Ешуа, сыны ягоныя і браты ягоныя, Кадміэль і сыны ягоныя, сыны Юды, як адзін [чалавек], каб кіраваць выкананьнем працаў у Доме Божым, [разам з] сынамі Хэнадада, сынамі іхнімі і братамі іхнімі, лявітамі.</verse>
				<verse number="10">I заклалі будаўнікі падмурак сьвятыні ГОСПАДА, і паставілі сьвятароў у шатах іхніх з трубамі, а лявітаў, сыноў Асафа, — з цымбаламі, хваліць ГОСПАДА, паводле пастановы Давіда, валадара Ізраіля.</verse>
				<verse number="11">I адказалі яны хвалою і праслаўленьнем ГОСПАДА, бо добры Ён, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная для Ізраіля. I ўвесь народ усклікаў голасам вялікім, хвалячы ГОСПАДА за закладзены падмурак Дому ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="12">I шмат хто са сьвятароў і лявітаў, і галоваў [дамоў] бацькоў, старых, якія бачылі першы Дом [Божы], калі падмуркі дому гэтага былі закладзены перад вачыма іхнімі, плакалі голасам вялікім; а шмат хто ўсклікаў голасам узьнесеным з радасьцю.</verse>
				<verse number="13">I ня мог народ адрозьніць голасу гуканьня радасьці ад голасу плачу народу, бо народ гукаў ускліканьнем вялікім, і гук быў чуваць далёка.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">І пачулі ворагі Юды і Бэн’яміна, што сыны выгнаньня будуюць Дом для ГОСПАДА, Бога Ізраіля.</verse>
				<verse number="2">I прыйшлі яны да Зэрубабэля і да галоваў [дамоў] бацькоў, і сказалі ім: «Будзем і мы будаваць з вамі, бо і мы, як і вы, шукаем Бога вашага і азвяруем ахвяры Яму ад дзён Эсар-Гадона, валадара Асірыі, які прывёў нас сюды».</verse>
				<verse number="3">I сказаў ім Зэрубабэль і Ешуа і іншыя галовы [дамоў] бацькоў Ізраілю: «Не будаваць вам і нам [разам] Дом Богу нашаму. Мы адны будзем будаваць для ГОСПАДА, Бога Ізраіля, як загадаў нам Кір, валадар Пэрсіі».</verse>
				<verse number="4">I стаў народ зямлі той паслабляць рукі народу Юды і палохаць іх пры будаўніцтве.</verse>
				<verse number="5">I наймалі супраць іх дарадцаў [валадара], каб разбурыць намер іхні, праз усе дні Кіра, валадара Пэрсіі, аж да валадараньня Дарыя, валадара Пэрсіі.</verse>
				<verse number="6">А за валадараньня Ахашвэроша, на пачатку валадараньня ягонага, напісалі скаргу на жыхароў Юды і Ерусаліму.</verse>
				<verse number="7">I за дзён Артаксэркса напісалі Бішлам, Мітрэдат, Табээль і іншыя таварышы іхнія да Артаксэркса, валадара Пэрсіі. І ліст быў напісаны па-арамейску і перакладзены на мову арамейскую.</verse>
				<verse number="8">Рэхум, канцлер, і Шымшай, пісар, напісалі адзін ліст супраць Ерусаліму да валадара Артаксэркса гэтак:</verse>
				<verse number="9">«Тады і тады. Рэхум, канцлер, і Шымшай, пісар, і іншыя таварышы іхнія — Дынэйцы, Афарсатхейцы, Тарпелейцы, Афарсейцы, Архейцы, Бабілонцы, Шушанцы, Дэгайцы, Элямцы,</verse>
				<verse number="10">і іншыя народы, якіх перасяліў Аснапар, вялікі і славуты, і пасяліў у горадзе Самарыі і ў іншых [мясцовасьцях] Зарэчча, і іншае».</verse>
				<verse number="11">Гэта водпіс лісту, які пасланы да [валадара]: «Артаксэрксу, валадару — слугі слугаў тваіх, людзі Зарэчча, і іншае.</verse>
				<verse number="12">Няхай будзе ведама валадару, што Юдэі, якія выйшлі ад цябе, прыйшлі да нас у Ерусалім, і горад бунтоўны і нягодны адбудоўваюць, і муры аднаўляюць, і падмуркі напраўляюць.</verse>
				<verse number="13">Цяпер няхай будзе вядома валадару, што калі горад гэты будзе адбудаваны і муры адноўлены, ня будуць яны плаціць ані даніны, ані падатку, ані мыта, і прыбытку валадара будзе шкода.</verse>
				<verse number="14">І вось, мы солім сольлю з палацу [валадара], і зьнявагі валадару ня можам бачыць, дзеля гэтага пасылаем і паведамляем валадару.</verse>
				<verse number="15">Няхай пашукаюць у кнізе запісаў бацькоў тваіх, і знойдзеш у кнізе запісаў, і даведаешся, што горад гэты — горад бунтоўны і шкодзіць валадарам і краям, і бунты паднімаюць у ім з дзён старадаўных. За гэта горад гэты быў зруйнаваны.</verse>
				<verse number="16">Мы паведамляем валадару, што калі горад гэты будзе адбудаваны і муры ягоныя будуць адноўленыя, з гэтай прычыны ня будзе ў цябе часткі ў Зарэччы».</verse>
				<verse number="17">Валадар паслаў адказ: «Рэхуму, канцлеру, і Шымшаю, пісару, і іншым таварышам іхнім, якія жывуць у Самарыі і ў іншых [мясцовасьцях] Зарэчча. Супакой … і іншае.</verse>
				<verse number="18">Ліст, які вы прыслалі нам, выразна прачыталі перада мною.</verse>
				<verse number="19">I ад мяне выйшаў загад, і шукалі, і знайшлі, што горад гэты з дзён старадаўных паўставаў супраць валадароў, і былі ў ім бунты і паўстаньні,</verse>
				<verse number="20">і былі ў Ерусаліме валадары магутныя, якія панавалі ў-ва ўсім Зарэччы, і ім давалі даніну, падаткі і мыта.</verse>
				<verse number="21">І цяпер дайце загад, каб людзі гэтыя спыніліся і горад гэты не адбудоўваўся, пакуль ад мяне ня выйдзе [новы] загад.</verse>
				<verse number="22">I будзьце ўважлівыя, каб не зрабіць у гэтым недагляду. Навошта мае павялічвацца зло на шкоду валадарам?»</verse>
				<verse number="23">Як толькі водпіс гэтага ліста ад валадара Артаксэркса быў прачытаны перад Рэхумам і Шымшаем, пісарам, і таварышамі іхнімі, яны, сьпяшаючыся, пайшлі ў Ерусалім да Юдэяў і спынілі [працу] іхнюю зброяй і гвалтам.</verse>
				<verse number="24">Тады спынілася праца пры Доме Божым, які ў Ерусаліме; і спынілася яна аж да другога году валадараньня Дарыя, валадара Пэрсіі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">I праракавалі прароцтвы Агей прарок і Захарыя, сын Іддо, прарокі, да Юдэяў, якія [былі] ў Юдэі і ў Ерусаліме, у імя Бога Ізраіля, [Які] над імі.</verse>
				<verse number="2">Тады ўсталі Зэрубабэль, сын Шэалтыэля, і Ешуа, сын Ёцадака, і пачалі будаваць Дом Божы ў Ерусаліме, і з імі прарокі Божыя, якія дапамагалі ім.</verse>
				<verse number="3">У той час прыйшоў да іх Татэнай, ваявода Зарэчча, і Шэтар-Базэнай і таварышы іхнія, і гэтак сказалі ім: «Хто даў вам дазвол будаваць Дом гэты і аднаўляць сьцены гэтыя?»</verse>
				<verse number="4">Тады мы сказалі ім імёны тых людзей, якія будуюць будынак гэты.</verse>
				<verse number="5">І было вока Бога іхняга над старшынямі Юдэйскімі было вока Бога іхнага, і тыя не спынілі іх, пакуль не пашлюць паведамленьне Дарыю, і тады прыйдзе пісьмовая пастанова ў справе гэтай.</verse>
				<verse number="6">[Вось] водпіс лісту, які паслаў Татэнай, ваявода Зарэчча, і Шэтар-Базэнай з таварышамі сваімі, Афарсатхейцамі з Зарэчча, валадару Дарыю.</verse>
				<verse number="7">Паведамленьне яны паслалі яму, і ў ім было напісана гэтак: «Дарыю, валадару — супакой усялякі!</verse>
				<verse number="8">Няхай будзе ведама валадару, што мы хадзілі ў краіну Юдэйскую, да Дому Бога вялікага; і будуюць яго з камянёў вялікіх, і дрэва ўкладаюць у сьцены; і праца гэтая робіцца старанна і з посьпехам у руках іхніх.</verse>
				<verse number="9">Тады мы спыталіся ў старшыняў тых і гэтак сказалі ім: “Хто даў вам загад будаваць дом гэты і сьцены гэтыя аднаўляць?”</verse>
				<verse number="10">I звыш тога пра імёны іхнія мы спыталіся ў іх, каб паведаміць табе і напісаць імёны тых людзей, якія галоўныя ў іх.</verse>
				<verse number="11">I яны так адказалі нам, кажучы: “Мы — слугі Бога неба і зямлі, і будуем Дом, які быў пабудаваны шмат гадоў таму, і вялікі валадар у Ізраілі будаваў яго і скончыў [будаўніцтва].</verse>
				<verse number="12">Але бацькі нашыя загневалі Бога нябеснага, і Ён аддаў іх у руку Нэвухаднэцара, валадара Бабілону, Халдэйца; і Дом гэты ён зруйнаваў, і народ перасяліў у Бабілон.</verse>
				<verse number="13">Але ў першы год Кіра, валадара Бабілону, валадар Кір даў загад адбудаваць гэты Дом Божы;</verse>
				<verse number="14">І начыньне Дому Божага, залатое і срэбнае, якое Нэвухаднэцар вынес са сьвятыні ў Ерусаліме і перанёс яго ў сьвятыню ў Бабілоне, Кір, валадар, вынес са сьвятыні ў Бабілоне, і яно было прывезена [чалавеку], якога імя Шэшбацар, якога ён прызначыў ваяводам,</verse>
				<verse number="15">і сказаў яму: ‘Вазьмі гэтае начыньне і ідзі, занясі яго ў сьвятыню, якая ў Ерусаліме, і няхай Дом Божы будзе адбудаваны на месцы сваім’.</verse>
				<verse number="16">Тады прыйшоў той Шэшбацар і заклаў падмуркі Дому Божага, які ў Ерусаліме; і ад таго часу аж дагэтуль ён будуецца і яшчэ ня скончаны”.</verse>
				<verse number="17">І цяпер, калі валадару гэта [падаецца] добрым, няхай пашукаюць у доме скарбаў валадара, там, у Бабілоне, ці сапраўды валадар Кір даў загад будаваць гэты Дом Божы ў Ерусаліме; і волю валадара пра гэта няхай прышлюць нам».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="6">
				<verse number="1">Тады валадар Дарый даў загад, і шукалі ў Бабілоне, у доме кнігаў, дзе складаюць скарбы.</verse>
				<verse number="2">І знойдзены ў замку Ахмэце, у палацы, які ў краіне Мэдаў, адзін сувой, і ў ім напісана так: «Каб памятаць.</verse>
				<verse number="3">У першы год валадара Кіра, валадар Кір даў загад пра Дом Божы ў Ерусаліме: “Няхай будзе адбудаваны Дом на тым месцы, ідзе ахвяроўваюць ахвяры, і няхай падмуркі ягоныя будуць захаваныя; вышыня ягоная — шэсьцьдзесят локцяў, шырыня ягоная — шэсьцьдзесят локцяў.</verse>
				<verse number="4">Шэрагаў з камянёў вялікіх — тры, і шэраг з дрэва — адзін. На выдаткі няхай даюць з дому валадара.</verse>
				<verse number="5">І начыньне Дому Божага, залатое і срэбнае, якое Нэвухаднэцар вынес са сьвятыні ў Ерусаліме і перанёс у Бабілон, няхай будзе вернута і пойдзе ў сьвятыню ў Ерусаліме, на месца сваё, і паложыш [яго] ў Доме Божым”.</verse>
				<verse number="6">І цяпер, Татэнай, ваявода Зарэчча, і Шэтар-Базэнай, і таварышы вашыя Афарсатхейцы, якія ў Зарэччы, — аддаліцеся адтуль.</verse>
				<verse number="7">Пакіньце [ў супакоі] працу пры гэтым Доме Божым. Няхай ваявода Юдэйскі і старшыні Юдэйскія будуюць гэты Дом Божы на месцы ягоным.</verse>
				<verse number="8">I я даю загад пра тое, што вы маеце рабіць для гэтых старшыняў Юдэйскіх у будаўніцтве гэтага Дому Божага: з маёмасьці валадара, з падаткаў Зарэчча, старанна вяртайце выдаткі тых людзей, каб работа не спынялася.</verse>
				<verse number="9">I што будзе патрэбна, і бычкоў, і бараноў, і ягнятаў, на цэласпаленьне для Бога нябеснага, пшаніцы, солі, віна і алею, як скажуць сьвятары ў Ерусаліме, няхай выдаюць ім дзень у дзень, без занядбаньня,</verse>
				<verse number="10">каб яны ахвяроўвалі ахвяры, прыемныя Богу нябеснаму, і маліліся за жыцьцё валадара і сыноў ягоных.</verse>
				<verse number="11">І я даю загад, што кожнаму чалавеку, які зьменіць гэтае слова, будзе вынята бервяно з дому ягонага, і ён будзе падняты і прыбіты да яго, а дом ягоны за гэта будзе ператвораны ў руіну.</verse>
				<verse number="12">I Бог, Які зьмясьціў там імя Сваё, няхай зьнішчыць кожнага валадар і народ, які выцягнуў бы руку сваю, каб зьмяніць гэта на шкоду гэтага Дому Божага ў Ерусаліме. Я, Дарый, даў гэты загад. Няхай ён будзе дакладна выкананы».</verse>
				<verse number="13">Тады Татэнай, ваявода Зарэчча, Шэтар-Базэнай і таварышы іхнія, як загадаў Дарый валадар, так дакладна і зрабілі.</verse>
				<verse number="14">I старшыні Юдэйскія будавалі, і мелі посьпех паводле прароцтва Агея прарока і Захарыі, сына Іддо. I пабудавалі, і скончылі, паводле загаду Бога Ізраіля, і паводле загадаа Кіра, і Дарыя, і Артаксэркса, валадара Пэрсіі.</verse>
				<verse number="15">I быў скончаны Дом гэты ў трэйці дзень месяца Адар у шостым годзе валадараньня Дарыя валадара.</verse>
				<verse number="16">I справілі сыны Ізраіля, сьвятары і лявіты, і рэшта сыноў выгнаньня [сьвята] пасьвячэньня гэтага Дому Божага з радасьцю.</verse>
				<verse number="17">I ахвяравалі на пасьвячэньне гэтага Дому Божага сто бычкоў, дзьвесьце бараноў, чатырыста ягнятаў, і дванаццаць казлоў у ахвяру за грэх за ўсяго Ізраіля, паводле ліку каленаў Ізраіля.</verse>
				<verse number="18">I паставілі сьвятароў паводле служэньняў іхніх, і лявітаў паводле чэргаў іхніх, на служэньне [Дому] Божага, які ў Ерусаліме, паводле напісанага ў кнізе Майсея.</verse>
				<verse number="19">I сыны выгнаньня сьвяткавалі Пасху ў чатырнаццаты [дзень] першага месяца,</verse>
				<verse number="20">бо ачысьціліся сьвятары і лявіты, усе яны, як адзін, былі чыстыя; і зарэзалі [ягня] пасхальнае для ўсіх сыноў выгнаньня, братоў сваіх, і для сьвятароў і для сябе.</verse>
				<verse number="21">I елі сыны Ізраіля, якія вярнуліся з выгнаньня, і ўсе, што аддзяліліся да іх ад нячыстасьці народаў зямлі, каб шукаць ГОСПАДА, Бога Ізраіля.</verse>
				<verse number="22">I сьвяткавалі Сьвята Праснакоў сем дзён з радасьцю, бо ГОСПАД узрадаваў іх і зьвярнуў да іх сэрца валадара Асірыі, каб умацаваць рукі іхнія пры будаўніцтве Дому ГОСПАДА, Бога Ізраіля.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="7">
				<verse number="1">І пасьля гэтых здарэньняў, за валадараньня Артаксэркса, валадара Пэрсіі, Эзра, сын Сэраі, сына Азарыі, сына Хілкіі,</verse>
				<verse number="2">сына Шальлюма, сына Цадока, сына Ахітува,</verse>
				<verse number="3">сына Амарыі, сына Азарыі, сына Мэраёта,</verse>
				<verse number="4">сына Зэрахіі, сына Узі, сына Буккі,</verse>
				<verse number="5">сына Абішуа, сына Пінхаса, сына Элеазара, сына Аарона, найвышэйшага сьвятара, —</verse>
				<verse number="6">гэты Эзра выйшаў з Бабілону. Ён быў кніжнік, знаўца Закону Майсеевага, які даў ГОСПАД, Бог Ізраіля. I даў яму валадар усё паводле ўсякай просьбы ягонай, бо рука ГОСПАДА, Бога ягонага, [была] на ім.</verse>
				<verse number="7">І ўзыйшлі ў Ерусалім некаторыя з сыноў Ізраіля і са сьвятароў, лявітаў, сьпевакоў, прыдзьверных і нэтынэяў у сёмы год валадара Артаксэркса.</verse>
				<verse number="8">I прыйшоў ён у Ерусалім у пяты месяц сёмага году валадара;</verse>
				<verse number="9">бо ў першы [дзень] першага месяца пачаў ён узыходзіць з Бабілону, і ў першы [дзень] пятага месяца прыйшоў у Ерусалім, бо добрая рука Бога ягонага [была] над ім.</verse>
				<verse number="10">Бо Эзра ўмацаваў сэрца сваё, каб дасьледаваць Закон ГОСПАДА і захоўваць [яго] і вучыць у Ізраілі пастановы і прысуды [ягоныя].</verse>
				<verse number="11">I вось водпіс лісту, які даў валадар Артаксэркс Эзры, сьвятару, кніжніку, кніжніку словаў прыказаньняў ГОСПАДА і пастановаў Ягоных для Ізраіля:</verse>
				<verse number="12">«Артаксэркс, валадар валадароў, — Эзры, сьвятару, кніжніку Закону Бога нябеснага, і гэтак далей.</verse>
				<verse number="13">Ад мяне выдадзены загаду, што ўсе з народу Ізраіля, і са сьвятароў і лявітаў у валадарстве маім, якія жадаюць дабраахвотна ісьці ў Ерусалім, няхай ідуць з табою,</verse>
				<verse number="14">бо цябе пасылае валадар і сем дарадцаў ягоных, каб наведаць Юдэю і Ерусалім паводле Закону Бога твайго, якое ў руцэ тваёй,</verse>
				<verse number="15">і завезьці срэбра і золата, якія валадар і дарадцы ягоныя дабраахвотна ахвяравалі Богу Ізраіля, у Якога сяліба ў Ерусаліме,</verse>
				<verse number="16">і ўсё срэбра і золата, якое ты знойдзеш у-ва ўсёй краіне Бабілонскай, разам з дабраахвотнымі дарамі народу і сьвятароў, якія дабраахвотна даюць на Дом Бога свайго, які ў Ерусаліме.</verse>
				<verse number="17">Дзеля гэтага без затрымкі купі за гэтыя грошы валоў, бараноў, ягнятаў і ахвяры хлебныя іхнія, і ахвяры вадкія іхнія, і ахвяруеш іх на ахвярніку ў Доме Бога вашага ў Ерусаліме.</verse>
				<verse number="18">I што падаецца добрым табе і братам тваім зрабіць з рэшты срэбра і золата, рабіце паводле волі Бога вашага.</verse>
				<verse number="19">I начыньне, якое дадзена табе для служэньня ў Доме Бога твайго, пастаў перад Богам у Ерусаліме.</verse>
				<verse number="20">I іншыя [рэчы], патрэбныя для Дому Бога твайго, што трэба даць табе, возьмеш з дому скарбаў валадара.</verse>
				<verse number="21">I ад мяне, валадара Артаксэркса, выдадзены загад для ўсіх скарбнікаў, якія ў Зарэччы: усё, чаго будзе жадаць ад вас Эзра сьвятар, кніжнік Закону Бога нябеснага, давайце дакладна:</verse>
				<verse number="22">срэбра — да ста талентаў, і пшаніцы — да ста кораў, і віна — да ста батаў, і алею — да ста батаў, а солі — без запісу.</verse>
				<verse number="23">Усё паводле загаду Бога нябеснага павінна быць зроблена рупліва да Дому Бога нябеснага. Бо навошта быў бы гнеў [Ягоны] на валадарства валадара і сыноў ягоных?</verse>
				<verse number="24">I паведамляем вам, што на ўсіх сьвятароў, лявітаў, сьпевакоў, прыдзьверных, нэтынэяў і служыцеляў пры гэтым Доме Божым нельга накладаць ані даніны, ані падатку, ані мыта.</verse>
				<verse number="25">А ты, Эзра, паводле мудрасьці Бога твайго, якая ў руцэ тваёй, прызнач урадоўцаў і судзьдзяў, якія будуць судзіць увесь народ, які ў Зарэччы, усіх, якія ведаюць закон Бога твайго; і вучыце тых, якія ня ведаюць.</verse>
				<verse number="26">I ўсіх, хто ня будзе выконваць Закон Бога твайго і закон валадара дакладна, тых судзіце на сьмерць або на выгнаньне, або на кару маёмасьці, або на вязьніцу».</verse>
				<verse number="27">Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог бацькоў нашых, Які ўклаў у сэрца валадара, каб аздобіць Дом ГОСПАДА, які ў Ерусаліме,</verse>
				<verse number="28">і ахінуў мяне міласэрнасьцю валадара і дарадцаў ягоных, і ўсіх магутных князёў валадара! I я ўмацаваўся, бо рука ГОСПАДА, Бога майго, [была] нада мною, і я сабраў з Ізраіля мужоў галоўных ісьці са мною.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="8">
				<verse number="1">Гэта галовы [дамоў] бацькоў сваіх і радавод тых, што ўзыйшлі са мною з Бабілону за валадараньня Артаксэркса валадара:</verse>
				<verse number="2">з сыноў Пінхаса — Гершом; з сыноў Ітамара — Даніэль; з сыноў Давіда — Хаттуш;</verse>
				<verse number="3">з сыноў Шэханіі, з сыноў Пароша — Захарыя, і з ім запісаных у радаводзе мужчынаў сто пяцьдзясят;</verse>
				<verse number="4">з сыноў Пахат-Маава — Елегаэнай, сын Зэрахіі, і з ім дзьвесьце мужчынаў;</verse>
				<verse number="5">з сыноў Шэханіі — сын Яхазіэля, і з ім трыста мужчынаў;</verse>
				<verse number="6">з сыноў Адына — Евэд, сын Ёнатана, і з ім пяцьдзясят мужчынаў;</verse>
				<verse number="7">з сыноў Эляма — Ешая, сын Аталіі, і з ім семдзясят мужчынаў;</verse>
				<verse number="8">з сыноў Шэфатыі — Зэвадыя, сын Міхаэля, і з ім восемдзясят мужчынаў;</verse>
				<verse number="9">з сыноў Ёава — Абадыя, сын Ехіэля, і з ім дзьвесьце васемнаццаць мужчынаў;</verse>
				<verse number="10">з сыноў [Бані] — Шэляміт, сын Ёсіфіі, і з ім сто шэсьцьдзясят мужчынаў;</verse>
				<verse number="11">з сыноў Бэвая — Захарыя, сын Бэвая, і з ім дваццаць восем мужчынаў;</verse>
				<verse number="12">з сыноў Азгада — Ёханан, сын Гакатана, і з ім сто дзесяць мужчынаў;</verse>
				<verse number="13">з сыноў Аданікама — апошнія, імёны якіх гэткія: Эліфэлет, Еіэль і Шэмая, і з імі шэсьцьдзясят мужчынаў;</verse>
				<verse number="14">з сыноў Бігвая — Утай і Завуд, і з імі семдзясят мужчынаў.</verse>
				<verse number="15">І я сабраў іх каля ракі, што ўпадае ў Агаву, і мы стаялі табарам там тры дні; і я агледзеў народ і сьвятароў, але сыноў Левія там не знайшоў.</verse>
				<verse number="16">I паслаў я па Эліэзэра, Арыэля, Шэмаю, Эльнатана, Ярыва, Эльнатана, Натана, Захарыю і Мэшулама — галоўных; і па Ёярыва і Эльнатана — кемлівых;</verse>
				<verse number="17">I накіраваў іх да Іддо, галоўнага ў мясцовасьці Касіфія, і ўклаў у вусны іхнія словы да Іддо і братоў ягоных нэтынэяў у мясцовасьці Касіфія, каб яны прывялі нам служыцеляў для Дому Бога нашага.</verse>
				<verse number="18">I прывялі яны да нас, бо добрая рука Божая [была] над намі, мужа разумнага з сыноў Махлі, сына Левія, сына Ізраіля, і Шэрэвію з сынамі ягонымі і братоў ягоных — васямнаццаць,</verse>
				<verse number="19">і Хашавію, і з ім Ешаю з сыноў Мэрары, братоў ягоных і сыноў ягоных — дваццаць;</verse>
				<verse number="20">і з нэтынэяў, якіх даў Давід і князі на служэньне лявітаў, — дзьвесьце дваццаць нэтынэяў, усе запісаныя па імёнах.</verse>
				<verse number="21">І я абясьціў там пост, каля ракі Агавы, каб мы скарыліся перад абліччам Бога нашага і прасілі ў Яго шляху простага для нас і для дзяцей нашых, і для ўсёй маёмасьці нашай,</verse>
				<verse number="22">бо я саромеўся прасіць у валадара войска і коньнікаў, каб абаранялі нас ад ворага ў дарозе, бо мы сказалі валадару, кажучы: «Рука Бога нашага на дабро да ўсіх, хто шукае Яго, а моц Ягоная і гнеў Ягоны — на ўсіх, хто пакідае Яго».</verse>
				<verse number="23">І мы посьцілі і прасілі Бога нашага пра гэта; і Ён даў нам упрасіць Сябе.</verse>
				<verse number="24">I я аддзяліў дванаццаць князёў над сьвятарамі — Шэрэвію, Хашавію і дзесяць братоў іхніх з імі,</verse>
				<verse number="25">і адважыў ім срэбра, і золата, і начыньне, падараванае для Дому Бога нашага, якое ахвяравалі валадар і дарадцы ягоныя, і князі ягоныя, і ўвесь Ізраіль, які быў там.</verse>
				<verse number="26">І я адважыў на рукі іхнія срэбра шэсьцьсот пяцьдзясят талентаў і начыньня срэбнага — сто талентаў, і золата — сто талентаў,</verse>
				<verse number="27">і келіхаў залатых — дваццаць на тысячу дукатаў, і начыньні з медзі бліскучае, добрай — два, дарагія як золата.</verse>
				<verse number="28">I сказаў я ім: «Вы — сьвятасьць для ГОСПАДА і начыньні — сьвятасьць, а срэбра і золата — дабраахвотныя ахвяры для ГОСПАДА, Бога бацькоў вашых.</verse>
				<verse number="29">Чувайце і пільнуйце [гэта], аж пакуль адважыце [яго] перад князямі сьвятароў і лявітаў і перад князямі [дамоў] бацькоў Ізраіля ў Ерусаліме, у пакоях Дому ГОСПАДА».</verse>
				<verse number="30">І ўзялі сьвятары і лявіты вагу срэбра і золата, і начыньня, каб прынесьці ў Ерусалім, у Дом Бога нашага.</verse>
				<verse number="31">I вырушылі мы ад ракі Агавы ў дванаццаты дзень першага месяца, каб ісьці ў Ерусалім. І рука Бога нашага была над намі, і ўратавала нас ад рукі ворага і ад засады на шляху.</verse>
				<verse number="32">I прыйшлі мы ў Ерусалім, і былі там тры дні;</verse>
				<verse number="33">У чацьвёрты дзень адважылі мы срэбра і золата, і начыньне ў Доме Бога нашага на руку Мэрэмота, сына Урыі, сьвятара, а з ім [быў] Элеазар, сын Пінхаса, і з імі — Ёзавад, сын Ешуа, і Наадыя, сын Біннуя, лявіты,</verse>
				<verse number="34">усё лікам і вагою. I запісана была ўся тая вага ў той самы час.</verse>
				<verse number="35">Тыя, што прыйшлі з палону, сыны выгнаньня, склалі цэласпаленьне для Бога Ізраіля — дванаццаць бычкоў за ўсяго Ізраіля, дзевяноста шэсьць бараноў, семдзясят сем ягнятаў і дванаццаць казлоў у ахвяру за грэх, усё на цэласпаленьне для ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="36">I яны аддалі загады валадара цівунам валадарскім і ваяводам Зарэчча, і яны дапамагалі народу і Дому Божаму.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="9">
				<verse number="1">А калі скончыліся гэтыя [справы], падыйшлі да мяне князі, кажучы: «Не аддзяліўся народ Ізраіля і сьвятары і лявіты ад народаў зямлі гэтай і агідаў іхніх, ад Хананейцаў, Хетытаў, Пэрэзэяў, Евусеяў, Аманянаў, Мааўлянаў, Эгіпцянаў і Амарэяў,</verse>
				<verse number="2">бо яны пабралі сабе і сынам сваім дочак іхніх, і зьмяшалася насеньне сьвятое з народамі зямлі гэтай, і рука князёў і кіраўнікоў была першай ў гэтай здрадзе».</verse>
				<verse number="3">I калі я пачуў гэтае слова, разадраў адзеньне маё і плашч мой, і рваў валасы з галавы маёй і з барады маёй, і сядзеў збалелы.</verse>
				<verse number="4">І сабраліся да мяне ўсе, якія трымцяць перад словамі Бога Ізраіля, з прычыны здрады тых, што прыйшлі з выгнаньня; а я сядзеў збалелы аж да ахвяры вячэрняй.</verse>
				<verse number="5">I [ў часе] ахвяры вячэрняй я ўстаў з немарасьці маёй, і разадраўшы адзеньне маё і плашч мой, укленчыў на калені мае і выцягнуў рукі мае да ГОСПАДА, Бога майго,</verse>
				<verse number="6">і сказаў: «Божа мой! Я ў сораме і ганьбе, каб узьняць, Божа мой, аблічча маё да Цябе, бо беззаконьні нашыя памножыліся вышэй галавы, і правіны нашыя вырасьлі аж да неба.</verse>
				<verse number="7">Ад дзён бацькоў нашых аж да дня гэтага мы ў вялікай правіне; і за беззаконьні нышыя мы, валадары нашыя, сьвятары нашыя аддадзеныя ў руку валадароў земляў [гэтых] пад меч, у палон, на рабаваньне і на асаромленьне аблічча, як у дзень гэты.</verse>
				<verse number="8">I цяпер на хвіліну сталася нам ласка ад ГОСПАДА, Бога нашага, каб пакінуць нам рэшту і даць нам [паставіць] калок у месцы сьвятасьці Ягонай, каб асьвяціў вочы нашыя Бог наш і даў нам крыху ажыць у няволі нашай.</verse>
				<verse number="9">Бо мы — нявольнікі; але і ў няволі нашай не пакінуў нас Бог наш. I Ён прыхіліў да нас міласэрнасць валадароў Пэрсіі, каб яны далі нам ажыць, узьняць Дом Бога нашага, і адбудаваць руіны ягоныя, і даць нам агароджу ў Юдэі і ў Ерусаліме.</verse>
				<verse number="10">I цяпер, Божа наш, што скажам мы пасьля гэтага? Бо мы пакінулі прыказаньні Твае,</verse>
				<verse number="11">якія Ты загадаў праз слугаў Тваіх прарокаў, кажучы: “Зямля, у якую вы ідзіцё, каб узяць у спадчыну — зямля нячыстая праз нячыстасьць народаў зямлі гэтай, праз брыдоты іхнія, якімі напоўнілі яе ад канца аж да канца ў нячыстасьці сваёй.</verse>
				<verse number="12">І цяпер дачок сваіх не аддавайце за сыноў іхніх, і дачок іхніх не бярыце для сыноў сваіх, і не шукайце супакою іхняга і дабра іхняга на вякі, каб умацавацца вам і спажываць дабро зямлі, і пакінуць яе ў спадчыну сынам вашым на вякі”.</verse>
				<verse number="13">I пасьля ўсяго, што прыйшло на нас за ўчынкі благія нашыя і за правіны вялікія нашыя, — бо Ты, Божа наш, пакараў нас менш, чым беззаконьні нашыя, і даў нам [захаваць] рэшту, як гэта, —</verse>
				<verse number="14">няўжо мы будзем ізноў парушаць прыказаньні Твае і сваячыцца з народамі брыдотаў гэтых? Ці не загневаешся Ты на нас аж да выгубленьня, так што ня будзе ані рэшты, ані ўратаванага?</verse>
				<verse number="15">ГОСПАДЗЕ, Божа Ізраіля! Ты — праведны, бо мы засталіся як рэшта ў дзень гэты; і вось, мы ў правінах нашых перад абліччам Тваім, хоць не належыць нам стаяць перад абліччам Тваім за ўсё гэта».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="10">
				<verse number="1">І калі Эзра маліўся і спавядаўся, плачучы і падаючы перад Домам Божым, сабралася да яго з усяго Ізраіля вельмі вялікая царква мужчынаў, жанчынаў і дзяцей, бо народ плакаў плачам вялікім.</verse>
				<verse number="2">I адказаў Шэханія, сын Ехіэля, з сыноў Эляма, і сказаў Эзры: «Мы сталіся нявернымі Богу нашаму і пабралі жонак чужынак з народаў зямлі гэтай, але цяпер ёсьць яшчэ надзея ў Ізраіля.</verse>
				<verse number="3">І цяпер заключым запавет з Богам нашым, што выправім усіх жонак і народжаных з іх, паводле рады пана майго і тых, якія трымцяць перад прыказаньнем Бога нашага, і няхай будзе паводле Закону!</verse>
				<verse number="4">Устань, бо на табе справа гэтая, і мы з табою. Будзь мужны і рабі!»</verse>
				<verse number="5">І ўстаў Эзра, і запрысяг князёў, сьвятароў і лявітаў, і ўсяго Ізраіля, што зробяць паводле слова гэтага; і яны прысягнулі.</verse>
				<verse number="6">I ўстаў Эзра спрад Дому Божага, і пайшоў у пакой Ёгаханана, сына Эліяшыва, і прыйшоў туды. Хлеба ён ня еў і вады ня піў, бо ён быў у жалобе з прычыны здрады тых, што вярнуліся з палону.</verse>
				<verse number="7">I абвясьцілі гучна ў Юдэі і ў Ерусаліме ўсім сынам выгнаньня, каб яны сабраліся ў Ерусалім.</verse>
				<verse number="8">І кожны, хто ня прыйдзе за тры дні, паводле рады князёў і старшыняў, уся маёмасьць ягоная будзе пад закляцьцем, і сам ён — адлучаны ад царквы тых, што вярнуліся з палону.</verse>
				<verse number="9">І сабраліся ўсе мужчыны Юды і Бэн’яміна за тры дні ў Ерусалім. Гэта [быў] дзявяты месяц, дваццаты дзень месяца. I ўвесь народ сядзеў на панадворку Дому Божага, дрыжучы з прычыны справы гэтай і ад дажджу.</verse>
				<verse number="10">I ўстаў Эзра сьвятар, і сказаў ім: «Вы сталіся нявернымі, і ўзялі за жонак чужынак, каб павялічыць правіну Ізраіля.</verse>
				<verse number="11">І цяпер прынясіце падзяку ГОСПАДУ, Богу бацькоў вашых, і ўчыніце волю Ягоную: і аддзяліцеся ад народаў зямлі гэтай і ад жанчынаў чужынскіх».</verse>
				<verse number="12">I адказала ўся царква, і сказалі голасам вялікім: «Так, паводле слова Твайго, мы павінны зрабіць!</verse>
				<verse number="13">Але народ шматлікі і час дажджоў, і няма сілы стаяць вонкі. І гэтая праца не аднаго дня і ня двух, бо шмат награшылі мы ў справе гэтай.</verse>
				<verse number="14">Няхай князі нашыя стаяць за ўсю царкву, і няхай усе ў гарадах нашых, якія ўзялі жонак чужынскіх, прыйдуць у вызначаны час, і з імі старшыні кожнага гораду і судзьдзі ягоныя, аж пакуль не адвернецца ад нас ярасьць гневу Бога нашага за справу гэтую».</verse>
				<verse number="15">Толькі Ёнатан, сын Асагэля, і Яхзэя, сын Тыквы, паўсталі супраць гэтага, а Мэшулям і Шабэтай, лявіты, дапамагалі ім.</verse>
				<verse number="16">I зрабілі гэтак сыны выгнаньня. I аддзяліў Эзра сьвятар некаторых людзей, галоваў [дамоў] бацькоў, паводле дамоў бацькоў іхніх, і ўсіх па імёнах. I яны селі ў першы дзень дзясятага месяца дасьледаваць справу гэтую,</verse>
				<verse number="17">і скончылі да першага дня першага месяца з усімі мужчынамі, якія ўзялі жонак чужынскіх.</verse>
				<verse number="18">I былі знойдзены з сыноў сьвятарскіх, якія ўзялі за жонак чужынак, — з сыноў Ешуа, сына Егацадака і братоў ягоных: Маасэя, Эліэзэр, Ярыў і Гедалія.</verse>
				<verse number="19">I яны далі руку сваю, што выправяць [ад сябе] жонак сваіх, і вінаватыя [ахвяруюць] барана са статку за правіну сваю.</verse>
				<verse number="20">А з сыноў Іммэра: Ханані і Зэвадыя;</verse>
				<verse number="21">З сыноў Харыма: Маасэя, Элія, Шэмая, Ехіэль і Узія.</verse>
				<verse number="22">З сыноў Пашхура: Эліаэнай, Маасэя, Ішмаэль, Натанаэль, Ёзавад і Эляса.</verse>
				<verse number="23">З лявітаў: Ёзавад, Шымэй і Келая, ён жа Келіта, Пэтахія, Юда і Эліэзэр;</verse>
				<verse number="24">Са сьпевакоў: Эліяшыў; а з прыдзьверных: Шальлюм, Тэлем і Уры.</verse>
				<verse number="25">А з Ізраіля, з сыноў Пароша: Рамія, Іззія, Малкія, Міямін, Элеазар, Малькія і Бэная.</verse>
				<verse number="26">З сыноў Эляма: Маттанія, Захарыя, Ехіэль, Аўды, Ерэмот і Элія.</verse>
				<verse number="27">З сыноў Затту: Эліаэнай, Эліяшыў, Маттанія, Ерэмот, Завад і Азіза.</verse>
				<verse number="28">З сыноў Бэвая: Егаханан, Хананія, Заббай і Атлай.</verse>
				<verse number="29">З сыноў Бані: Мэшулам, Малух, Адая, Яшуў, Шэал і Ерэмот.</verse>
				<verse number="30">З сыноў Пахат-Маава: Адна, Хелал, Бэная, Маасэя, Маттанія, Бэцаліэль, Біннуй і Манаса.</verse>
				<verse number="31">З сыноў Харыма: Эліэзэр, Ішыя, Малхія, Шэмая, Сымон,</verse>
				<verse number="32">Бэн’ямін, Малух, Шэмарыя.</verse>
				<verse number="33">З сыноў Хашума: Маттэнай, Матата, Завад, Эліфэлет, Ерэмай, Манаса, Шымэй.</verse>
				<verse number="34">З сыноў Бані: Маадай, Амрам і Уіэль,</verse>
				<verse number="35">Бэная, Бэдэя, Келуху,</verse>
				<verse number="36">Ванія, Мэрэмот, Эліяшыў,</verse>
				<verse number="37">Маттанія, Маттэнай і Яасай,</verse>
				<verse number="38">Бані, Біннуй, Шымэй,</verse>
				<verse number="39">Шэлемія, Натан, Адая,</verse>
				<verse number="40">Махнадэвай, Шашай, Шарай,</verse>
				<verse number="41">Азарыэль, Шэлемія, Шэмарыя,</verse>
				<verse number="42">Шальлюм, Амарыя, Язэп.</verse>
				<verse number="43">З сыноў Нэво: Еіэль, Маттытыя, Завад, Зэвіна, Яддай, Ёэль, Бэная.</verse>
				<verse number="44">Усе гэтыя ўзялі жонак чужынскіх, і былі [некаторыя] з гэтых жанчынаў, якія нарадзілі сыноў.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="16">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Словы Нээміі, сына Хакаліі. І сталася ў месяцы Кісьлеў у дваццатым годзе, і быў я ў Шушане, сталіцы.</verse>
				<verse number="2">І прыйшоў Ханані, адзін з братоў маіх, ён і мужы з Юдэі. І я спытаўся ў іх пра Юдэяў, што [там] засталіся, якія ўцяклі ад палону, і пра Ерусалім.</verse>
				<verse number="3">І яны сказалі мне: «Тыя, што засталіся, якія ўцяклі ад палону там, у краіне, у вялікім горы і ганьбе; мур Ерусаліму разбураны, і брамы ягоныя спаленыя агнём».</verse>
				<verse number="4">І сталася, калі я пачуў словы гэтыя, я сеў, і плакаў, і быў у жалобе [некалькі дзён], і посьціў, і маліўся перад абліччам Бога нябеснага.</verse>
				<verse number="5">І я сказаў: «Прашу Цябе, ГОСПАДЗЕ, Божа нябесны, Бог вялікі і страшны, Які захоўвае запавет і міласэрнасьць для тых, якія любяць Цябе і захоўваюць прыказаньні Твае!</verse>
				<verse number="6">Няхай будзе вуха Тваё ўважлівым, і вочы Твае адкрытыя, каб пачуць малітву слугі Твайго, якой я малюся перад абліччам Тваім сёньня дзень і ноч за сыноў Ізраіля, слугаў Тваіх, і прызнаюся ў грахах сыноў Ізраіля, якімі мы грашылі супраць Цябе, і я, і дом бацькі майго грашылі.</verse>
				<verse number="7">Робячы злачынства, мы сталіся злачынцамі супраць Цябе і не захоўвалі прыказаньні, і пастановы, і прысуды, якія Ты загадаў Майсею, слузе Твайму.</verse>
				<verse number="8">Узгадай, прашу, слова, якое Ты загадаў Майсею, слузе Твайму, кажучы: “Калі будзеце нявернымі, Я расьцярушу вас паміж народамі.</verse>
				<verse number="9">Але калі вернецеся да Мяне і будзеце захоўваць прыказаньні Мае і выконваць іх, хоць бы вы былі выгнаныя на канцы неба, і адтуль Я зьбяру вас, і прыводзячы, прывяду вас на месца, якое Я абраў, каб жыло там імя Маё!”</verse>
				<verse number="10">Яны ж — слугі Твае і народ Твой, які Ты адкупіў моцаю Тваёю вялікай і рукою Тваёю магутнай.</verse>
				<verse number="11">Прашу Цябе, Госпадзе, няхай будзе вуха Тваё ўважлівае да малітвы слугі Твайго і да малітваў слугаў Тваіх, якія баяцца імя Твайго. І дай посьпех, прашу, слузе Твайму сёньня, і даруй яму мець ласку перад абліччам чалавека гэтага». А я быў падчашым валадара.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">І сталася ў месяцы Нісан, у дваццатым годзе валадара Артарксэркса, віно было перад абліччам ягоным. І я падняў віно, і даў валадару; і ня быў я смутны перад абліччам ягоным.</verse>
				<verse number="2">І сказаў мне валадар: «Чаму аблічча Тваё смутнае, а ты ня хворы? Гэта нішто іншае, як смутак сэрца». Я спалохаўся вельмі моцна,</verse>
				<verse number="3">і сказаў валадару: «Няхай жыве валадар на вякі! Як ня будзе смутным аблічча маё, калі горад, дом магілаў бацькоў маіх, спустошаны, і брамы ягоныя спаленыя агнём!»</verse>
				<verse number="4">І сказаў мне валадар: «Пра што просіш?» Я памаліўся Богу нябеснаму,</verse>
				<verse number="5">і сказаў валадару: «Калі [падаецца] добрым валадару, і слуга твой знайшоў ласку перад абліччам тваім, пашлі мяне ў Юдэю, у горад магілаў бацькоў маіх, і я адбудую яго».</verse>
				<verse number="6">І сказаў мне валадар, а валадарка сядзела каля яго: «Як доўга ты будзеш у дарозе, і калі вернешся?» І гэта было добрым перад абліччам валадара, і ён паслаў мяне, і я вызначыў яму час.</verse>
				<verse number="7">І я сказаў валадару: «Калі [падаецца] добрым валадару, няхай дадуць мне лісты да ваяводаў Зарэчча, каб прапусьцілі мяне, пакуль я дайду да Юдэі,</verse>
				<verse number="8">і ліст да Асафа, загадчыка лясоў валадара, каб ён даў мне дрэва для бэлькаў брамаў гораду, у якім Дом [Божы], і для муроў гораду, і на дом, у які я ўвайду». І даў мне валадар, бо добрая рука Бога майго [была] нада мною.</verse>
				<verse number="9">І я прыйшоў да ваяводаў Зарэчча, і даў ім лісты валадара. І паслаў валадар са мною начальнікаў войска і вершнікаў.</verse>
				<verse number="10">І пачуў Салвалат Харанянін і Това, слуга Аманянін, і ім было вельмі прыкра, што прыйшоў чалавек, каб шукаць дабра для сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="11">І я прыйшоў у Ерусалім, і быў там тры дні.</verse>
				<verse number="12">І я ўстаў уначы, і некалькі чалавек са мною, і нікому не сказаў, што Бог мой даў мне на сэрца зрабіць для Ерусаліму. А жывёлы не было са мною ніякай, акрамя той жывёлы, на якой я ехаў.</verse>
				<verse number="13">І я прыехаў уначы праз Браму Даліны перад крыніцай Цмокаў да Брамы Гною; і агледзеў я муры Ерусаліму, якія былі зруйнаваныя, і брамы ягоныя спаленыя агнём.</verse>
				<verse number="14">І я прайшоў да Брамы Крыніцы і да сажалкі валадарскай; і не было месца прайсьці жывёле, [якая была] пада мною.</verse>
				<verse number="15">І я ўзьняўся ўначы ўздоўж ручая, і агледзеў мур, і вярнуўся, і ўвайшоў праз Браму Даліны, і вярнуўся.</verse>
				<verse number="16">А кіраўнікі [народу] ня ведалі, куды я хадзіў і што рабіў. Ані Юдэям, ані сьвятарам, ані шляхце, ані кіраўнікам, ані іншым, якія выконвалі працу, я не распавядаў [нічога] аж да гэтай пары.</verse>
				<verse number="17">І я сказаў ім: «Вы бачыце гора, у якім мы, што Ерусалім зруйнаваны і брамы ягоныя спаленыя агнём. Хадзем і адбудуем муры Ерусаліму, і ня будзем больш у ганьбе».</verse>
				<verse number="18">І я распавёў ім пра руку Бога майго, якая была добрай да мяне, а таксама пра словы валадара, якія ён казаў мне. І яны сказалі: «Станем і будзем будаваць». І ўмацавалі рукі свае на добрую [справу].</verse>
				<verse number="19">І пачулі Санвалат Харанянін, і Товія, слуга Аманянін, і Гешэм Араб, і сьмяяліся з нас, і грэбавалі намі, і казалі: «Што гэта за справа, якую вы робіце? Ці не бунтуецеся вы супраць валадара?»</verse>
				<verse number="20">І я даў ім адказ, і сказаў ім: «Бог нябесны, Ён [Сам] дасьць нам посьпех, і мы, слугі Ягоныя, станем і будзем будаваць. А для вас няма ані часткі, ані права, ані памяткі ў Ерусаліме».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">І ўстаў Эліяшыў, вялікі сьвятар, і браты ягоныя, сьвятары, і адбудавалі Браму Авечак. Яны асьвяцілі яе і паставілі вароты ў яе; аж да вежы Мэа асьвяцілі яе, аж да вежы Хананэля.</verse>
				<verse number="2">А каля яго будавалі Ерыхонцы, а каля іх будаваў Заккур, сын Імры.</verse>
				<verse number="3">А Браму Рыбную будавалі сыны Гасэнаі, якія палажылі бэлькі ў яе і паставілі вароты яе, замкі яе і завалы яе.</verse>
				<verse number="4">А каля іх адбудоўваў Мэрэмот, сын Урыі, сына Гаклоца; а каля іх адбудоўваў Мэшулям, сын Бэрэхі, сына Мэшэзабэля; каля іх адбудоўваў Цадок, сын Бааны.</verse>
				<verse number="5">А каля іх адбудоўвалі Тэкойцы; але магнаты іхнія не схілілі шыі свае ў працы для ГОСПАДА свайго.</verse>
				<verse number="6">А Старую Браму адбудоўвалі Ёяда, сын Пасэаха, і Мэшулям, сын Бэсодыі; яны палажылі бэлькі ў яе, паставілі вароты яе, і замкі яе, і завалы яе.</verse>
				<verse number="7">А каля іх адбудавалі Мэлатыя з Гібэону і Ядон з Мэраноту, людзі з Гібэону і Міцпы, сядзібы ваяводы Зарэчча.</verse>
				<verse number="8">Каля яго адбудоўваў Узіэль, сын Харгая, з залатароў; а каля яго адбудоўваў Ханані, сын зельніка. Яны аднавілі [муры] Ерусаліму аж да муру шырокага.</verse>
				<verse number="9">А каля іх адбудоваў Рэфая, сын Хура, начальнік паловы акругі Ерусаліму.</verse>
				<verse number="10">А каля іх, насупраць дому свайго, адбудоўваў Едая, сын Харумафа; а каля яго адбудоўваў Хаттуш, сын Хашаўнэя.</verse>
				<verse number="11">Другі адцінак адбудоўвалі Малхія, сын Харыма, і Хашуў, сын Пахат-Маава, [яны адбудоўвалі] таксама Вежу Печаў.</verse>
				<verse number="12">А каля іх адбудоўваў Шальлюм, сын Галакеша, начальнік паловы акругі Ерусаліму, ён і дочкі ягоныя.</verse>
				<verse number="13">А Браму Даліны адбудоўвалі Ханун і жыхары Занааха; яны збудавалі яе, і паставілі вароты яе, замкі яе і завалы яе; і [направілі яны] тысячу локцяў муру аж да Брамы Гною.</verse>
				<verse number="14">А Браму Гною адбудоўваў Малкія, сын Рэхава, начальнік акругі Бэт-Гакерэм; ён збудаваў яе, і паставіў вароты яе, замкі яе і завалы яе.</verse>
				<verse number="15">А Браму Крыніцы адбудаваў Шальлюм, сын Каль-Хазэя, начальнік акругі Міцпы; ён збудаваў яе, і накрыў яе, і паставіў вароты яе, замкі яе і завалы яе; і [адбудаваў] мур сажалкі Шэлях каля саду валадара і аж да прыступак, якія спускаюцца з гораду Давіда.</verse>
				<verse number="16">За ім адбудоўваў Нээмія, сын Азбука, начальнік паловы акругі Бэт-Цур, аж да [месца] насупраць магілаў Давідавых, і аж да выкапанай сажалкі, аж да дому ваяроў.</verse>
				<verse number="17">За ім адбудавалі лявіты: Рэхум, сын Баніі; каля яго адбудаваў Хашавія, начальнік паловы акругі Кейла, за акругу сваю.</verse>
				<verse number="18">За ім адбудавалі браты іхнія: Баўвай, сын Хенадада, начальнік паловы акругі Кейла.</verse>
				<verse number="19">А каля яго адбудоўваў Езэр, сын Ешуа, начальнік Міцпы, другі адцінак, насупраць уваходу ў збраёўню на рагу.</verse>
				<verse number="20">За ім рупліва адбудоўваў Барух, сын Заббая, іншы адцінак, ад рогу аж да дзьвярэй дому Эліяшыва, вялікага сьвятара.</verse>
				<verse number="21">За ім адбудоўваў Мэрэмот, сын Урыі, сына Гаккоца, іншы адцінак, ад дзьвярэй дому Эліяшыва аж да канца дому Эліяшыва.</verse>
				<verse number="22">За ім адбудавалі сьвятары, людзі з ваколіцы.</verse>
				<verse number="23">За імі адбудоўваў Бэн’ямін і Хашуў насупраць дому свайго; за імі адбудоўваў Азарыя, сын Маасэі, сына Ананіі, каля дому свайго.</verse>
				<verse number="24">За ім адбудоўваў Біннуй, сын Хэнадада, іншы адцінак, ад дому Азарыі аж да рогу і вугла.</verse>
				<verse number="25">Палал, сын Узая, [адбудоўваў] насупраць рогу і вежы, якая выстае з верхняга дому валадарскага, якая ў панадворку варты. За ім [адбудоўваў] Пэдая, сын Пароша.</verse>
				<verse number="26">А нэтынэі, якія жылі ў Афэле, [адбудоўвалі] насупраць Брамы Воднай на ўсход і аж да вежы, што выстае.</verse>
				<verse number="27">За імі адбудоўвалі Тэкойцы, другі адцінак, ад [месца] насупраць вялікай вежы, што выстае, аж да муру Афэла.</verse>
				<verse number="28">Вышэй Брамы Конскай адбудоўвалі сьвятары, кожны насупраць дому свайго.</verse>
				<verse number="29">За імі адбудоўваў Цадок, сын Іммэра, насупраць дому свайго; а за ім адбудоўваў Шэмая, сын Шэхніі, вартаўнік Брамы Ўсходняй.</verse>
				<verse number="30">За ім адбудоўваў Хананія, сын Шэлеміі, і Ханун, шосты сын Цалафа, другі адцінак. За ім адбудоўваў Мэшулям, сын Бэрэхіі, насупраць пакою свайго.</verse>
				<verse number="31">За ім адбудоўваў Малхія, сын залатара, аж да дому нэтынэяў і гандляроў, насупраць Брамы Міфкад і аж да кутняй сьвятліцы.</verse>
				<verse number="32">А паміж кутняй сьвятліцай і Брамай Авечак адбудоўвалі залатары і гандляры.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">І сталася, калі пачуў Санвалат, што мы будуем мур, ён раззлаваўся, і вельмі загневаўся, і сьмяяўся з Юдэяў,</verse>
				<verse number="2">і казаў пры братах сваіх і пры войску Самаранскім, і сказаў: «Што робяць гэтыя нікчэмныя Юдэі? Няўжо ім гэта дазволяць? Няўжо яны будуць складаць ахвяры? Няўжо яны скончаць у [нейкі] дзень? Няўжо яны ажывяць камяні з купаў друзу, бо яны спаленыя?»</verse>
				<verse number="3">І Товія Аманянін быў каля яго, і сказаў: «Няхай яны будуюць. Калі ўвойдзе ліс, разваліць іхні мур каменны».</verse>
				<verse number="4">Пачуй, Божа наш, бо мы сталіся насьмешкай. І зьвярні ганьбаваньне іхняе на галаву іхнюю, і аддай іх на рабаваньне ў зямлі паланеньня,</verse>
				<verse number="5">і не закрый беззаконьня іхняга, і грэх іхні няхай ня будзе выцерты перад абліччам Тваім, бо яны зьняважылі [Цябе] перад тымі, што будуюць.</verse>
				<verse number="6">І мы будавалі мур, і ўвесь мур быў напраўлены да паловы яго. І народ меў сэрца да работы.</verse>
				<verse number="7">І сталася, калі пачуў Санвалат і Товія, і Арабы, і Аманяне і Ашдодцы, што адбудоўваюцца муры Ерусаліму, што выломы пачалі зарабляць, яны вельмі загневаліся.</verse>
				<verse number="8">І яны змовіліся ўсе разам пайсьці вайною на Ерусалім і зрабіць нам перашкоду [ў працы].</verse>
				<verse number="9">І мы маліліся Богу нашаму, і паставілі супраць іх варту ўдзень і ўначы з прычыны [намеру] іхняга.</verse>
				<verse number="10">І сказалі Юдэі: «Спатыкаецца сіла ў тых, што носяць цяжары; і мы ня зможам будаваць мур».</verse>
				<verse number="11">І сказалі прыгнятальнікі нашыя: «Не даведаюцца і ня ўбачаць, калі мы ўвойдзем у сярэдзіну іх, і пераб’ем іх, і спынім працу».</verse>
				<verse number="12">І сталася, што прыйшлі Юдэі, якія жылі каля іх, і казалі нам разоў дзесяць з усіх бакоў, што яны прыйдуць на нас.</verse>
				<verse number="13">І ў нізкіх месцах, за мурам, на месцах голых я паставіў людзей паводле сем’яў іхніх з мячамі іхнімі, з дзідамі іхнімі і з лукамі іхнімі.</verse>
				<verse number="14">І я агледзеў [іх], і стаў, і сказаў шляхце і кіраўнікам, і рэшце народу: «Ня бойцеся іх. Памятайце пра Госпада вялікага і страшнага, і змагайцеся за братоў сваіх, за сыноў сваіх і за дачок сваіх, за жонак сваіх і за дамы свае».</verse>
				<verse number="15">І сталася, калі пачулі ворагі нашыя, што [гэта] нам вядома, Бог зьнішчыў намер іхні, і мы вярнуліся ўсе да муру, кожны да працы сваёй.</verse>
				<verse number="16">І сталася ад гэтага дня, што палова юнакоў маіх рабіла, а [другая] палова іх трымала дзіды, шчыты, лукі і панцыры; і князі [стаялі] за ўсім домам Юды.</verse>
				<verse number="17">Тыя, што будавалі мур, і тыя, што насілі цяжары, і тыя, што працавалі, [кожны] адною рукою сваёй рабіў, а ў другой [руцэ] трымаў зброю.</verse>
				<verse number="18">І кожны будаўнік быў падперазаны мячом па сьцёгнах сваіх, і [так] будаваў. І той, што дзьме ў рог, [быў] пры мне.</verse>
				<verse number="19">І я сказаў шляхце і кіраўнікам, і рэшце народу: «Праца вялікая і разнастайная, і мы падзеленыя на муры, далёкія адзін ад аднаго.</verse>
				<verse number="20">У якім месцы вы пачуеце гук рогу, туды зьбірайцеся да нас. Бог наш будзе ваяваць за нас».</verse>
				<verse number="21">І гэтак мы рабілі працу; і палова з іх трымала дзіды ад сьвітаньня аж да зьяўленьня зорак.</verse>
				<verse number="22">Таксама ў той час я сказаў народу, каб кожны з юнаком сваім начаваў у сярэдзіне Ерусаліму, і былі яны ў нас уначы вартаю, а ўдзень — на працы.</verse>
				<verse number="23">І ані я, ані браты мае, ані юнакі мае, ані вартаўнікі, якія [былі] са мною, ніхто з нас не здымаў аддзеньняў сваіх, кожны са зброяй і з вадою.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">І быў вялікі крык народу і жонак іхніх на братоў сваіх Юдэяў.</verse>
				<verse number="2">І былі [тыя], якія казалі: «Нас, сыноў нашых і дочак нашых шмат; і мы мусім браць збожжа, каб есьці і жыць».</verse>
				<verse number="3">І былі тыя, якія казалі: «Палі свае, вінаграднікі свае і дамы свае мы закладаем, каб купіць збожжа ў часе голаду».</verse>
				<verse number="4">І былі тыя, якія казалі: «Мы бяром у пазыку на падаткі валадару, [даўшы ў заклад] палі нашыя і вінаграднікі нашыя.</verse>
				<verse number="5">І цяпер, целы нашыя такія, як целы братоў нашых, і сыны нашыя такія, як сыны іхнія; а вось, мы мусім аддаваць у няволю сыноў сваіх і дачок сваіх, і некаторыя з дачок нашых зьняволеныя; і мы ня маем сілы ў руках нашых, бо палі нашыя і вінаграднікі нашыя — у іншых [людзей]».</verse>
				<verse number="6">І я моцна загневаўся, калі пачуў крык іхні і словы гэтыя.</verse>
				<verse number="7">І дало раду ў-ва мне сэрца маё, і я спрачаўся са шляхтай і кіраўнікамі, і сказаў ім: «Вы бярэце вялікі адсотак кожны з брата свайго». І я сабраў вялікую грамаду супраць іх,</verse>
				<verse number="8">і сказаў ім: «Мы паводле магчымасьцяў нашых выкупляем братоў нашых, Юдэяў, якія прададзены паганам, а вы прадаяцё братоў вашых, і яны прадаваныя вам». І яны маўчалі, і не знаходзілі слова, [каб адказаць].</verse>
				<verse number="9">І я сказаў: «Ня добрая рэч, якую вы робіце. Ці ж ня ў страху Бога нашага павінны вы хадзіць, каб пазьбегнуць ганьбаваньня ад паганаў, ворагаў нашых?</verse>
				<verse number="10">І таксама я, браты мае і юнакі мае пазычалі для іх срэбра і збожжа. Даруйма, прашу, адсоткі гэтыя!</verse>
				<verse number="11">Вярніце ім, прашу, яшчэ сёньня палі іхнія, аліўнікі іхнія і дамы іхнія, і таксама адсоткі за срэбра і збожжа, віно і алей, якія вы ўзялі ад іх».</verse>
				<verse number="12">І яны сказалі: «Вернем і ня будзем ад іх вымагаць; зробім так, як ты кажаш». І я паклікаў сьвятароў, і запрысягнуў іх, што яны так зробяць.</verse>
				<verse number="13">Таксама заўлоньне сваё я вытрас і сказаў: «Гэтак няхай вытрасе Бог кожнага чалавека, які ня будзе стаяць пры слове гэтым, з дому ягонага і з таго, што належыць яму, і гэтак няхай ён будзе вытрасены і пусты!» І сказала ўся царква: «Амэн!», і ўславілі ГОСПАДА. І зрабіў народ паводле слова гэтага.</verse>
				<verse number="14">Таксама ад дня, калі [валадар] загадаў мне быць ваяводам іхнім у зямлі Юды, ад дваццатага году да трыццаць другога году валадара Артарксэркса, дванаццаць гадоў, я і браты мае ня елі хлеба ваяводы.</verse>
				<verse number="15">А ранейшыя ваяводы, якія былі да мяне, абцяжарвалі народ і бралі з яго хлеб і віно, і яшчэ сорак сыкляў срэбра. Таксама юнакі іхнія панавалі над народам. А я так не рабіў дзеля страху Божага.</verse>
				<verse number="16">І таксама я працаваў, адбудоўваючы мур гэты; і палёў мы не куплялі; і ўсе юнакі мае зьбіраліся там на працу.</verse>
				<verse number="17">І Юдэі, і кіраўнікоў сто пяцьдзясят чалавек, і тыя, што прыходзілі да нас з народаў, якія вакол нас, [былі] за сталом маім.</verse>
				<verse number="18">І вось тое, што было гатавана на адзін дзень: адзін вол, шэсьць выборных авечак і птушкі гатавалі ў мяне; і за дзесяць дзён шмат выходзіла ўсялякага віна. І пры гэтым хлеба ваяводы я не патрабаваў, бо цяжкая [была] праца народу гэтага.</verse>
				<verse number="19">Памятай пра мяне, Божа мой, на дабро мне ўсё, што я зрабіў для народу гэтага!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="6">
				<verse number="1">І сталася, што пачуў Санвалат, і Товія, і Гэшэм Араб, і іншыя ворагі нашыя, што я адбудаваў мур, і што не засталося выломаў у ім, хоць да гэтага часу я не паставіў вароты ў брамы.</verse>
				<verse number="2">І паслаў Санвалат і Гэшэм да мяне, кажучы: «Прыходзь, сустрэнемся разам у Кэферыме ў даліне Она». А яны надумалі зрабіць мне зло.</verse>
				<verse number="3">І я паслаў да іх пасланцоў, кажучы: «Я раблю вялікую працу і не магу зыйсьці, каб не прыпынялася праца, калі я пакінуў яе і зыйду да вас».</verse>
				<verse number="4">І прысылалі да мяне гэткім парадкам чатыры разы, і я адказваў ім такім самым парадкам.</verse>
				<verse number="5">І паслаў да мяне Санвалат гэткім парадкам у пяты раз юнака свайго і ліст адкрыты ў руцэ ягонай.</verse>
				<verse number="6">Было напісана ў ім: «Паміж народамі чутно, і Гашму кажа, што ты і Юдэі надумалі збунтавацца. Дзеля гэтага ты будуеш мур, і ты надумаў стаць валадаром іхнім, паводле словаў тых.</verse>
				<verse number="7">І таксама ты паставіў прарокаў, каб абвяшчалі пра цябе ў Ерусаліме, кажучы: “Валадар [ёсьць] у Юдэі”. І цяпер пачуе валадар словы гэтыя. Дык цяпер прыйдзі, і параімся разам».</verse>
				<verse number="8">І я паслаў да яго, кажучы: «Нічога не было паводле словаў тых, як ты кажаш, але ты выдумаў гэта ў сэрцы тваім».</verse>
				<verse number="9">Бо ўсе страшылі нас, кажучы: «Саслабеюць рукі іхнія ад працы, і яна ня будзе скончана». Але цяпер я [тым больш] умацаваў рукі мае!</verse>
				<verse number="10">І прыйшоў я ў дом Шэмаі, сына Дэлаі, сына Мэгэтавэля, і ён замкнуўся, і сказаў: «Сустрэнемся ў доме Божым, унутры сьвятыні, і замкнем дзьверы сьвятыні, бо прыйдуць, каб забіць цябе. Уначы прыйдуць, каб забіць цябе».</verse>
				<verse number="11">І я сказаў: «Ці такі чалавек, як я, можа ўцякаць? І хто, такі як я, можа ўвайсьці ў сьвятыню і застацца жывы? Не пайду».</verse>
				<verse number="12">І я даведаўся, і вось, ня Бог паслаў яго, хоць ён прамовіў прароцтва мне, але Товія і Санвалат нанялі яго.</verse>
				<verse number="13">Дзеля таго ён быў наняты, каб я спалохаўся, і зрабіў так, і саграшыў, і яны мелі б благую вестку [пра мяне], каб зьневажаць мяне.</verse>
				<verse number="14">Узгадай, Божа мой, Товію і Санвалата паводле ўчынкаў іхніх, і таксама прарочыцу Наадыю і іншых прарокаў, якія хацелі напалохаць мяне!</verse>
				<verse number="15">І быў скончаны мур у дваццаць пяты дзень месяца Элюла, за пяцьдзясят два дні.</verse>
				<verse number="16">І сталася, калі пачулі [пра гэта] ўсе ворагі нашыя, і ўбачылі [гэта] ўсе народы, якія навокал нас, яны былі моцна паніжаныя ў вачах сваіх і даведаліся, што Богам нашым была зробленая праца гэтая.</verse>
				<verse number="17">І таксама ў тыя дні множыла шляхта Юдэі лісты свае, якія пасылалі Товіі, і ад Товіі [лісты] прыходзілі да іх,</verse>
				<verse number="18">Бо мноства ў Юдэі было зьвязана прысягаю з ім, бо ён [быў] зяць Шэханіі і Ёгаханан, сын ягоны, узяў дачку Мэшуляма, сына Бэрэхіі.</verse>
				<verse number="19">Таксама пра добрыя ўчынкі ягоныя расказвалі перада мною, а словы мае перадавалі яму. І Товія пасылаў лісты, каб напалохаць мяне.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="7">
				<verse number="1">І сталася, калі мур быў збудаваны, і я паставіў вароты, і былі прызначаны прыдзьверныя, і сьпевакі, і лявіты,</verse>
				<verse number="2">я прызначыў Ханані, брата майго, і Хананію, начальніка сталіцы, над Ерусалімам, бо ён быў чалавек праўдзівы і баяўся Бога [больш] ад шмат каго.</verse>
				<verse number="3">І я, кажучы, сказаў ім: «Няхай ня будуць адчыненыя брамы Ерусаліму, пакуль не прыпячэ сонца, і пакуль [людзі] стаяць [на нагах], няхай зачыняюць вароты і замыкаюць. І прызначце варту з жыхароў Ерусаліму, кожнага на варту ягоную і кожнага насупраць дому ягонага».</verse>
				<verse number="4">Але горад займаў абшар і быў вялікі, а народу [было] мала ў ім, і не было дамоў адбудаваных.</verse>
				<verse number="5">І палажыў мне Бог у сэрцы маім, і я сабраў шляхту, кіраўнікоў і народ, каб зрабіць попіс. І я знайшоў кнігу попісу тых, якія прыйшлі напачатку, і знайшоў, што напісана ў ёй:</verse>
				<verse number="6">«Гэта сыны зямлі гэтай, якія прыйшлі з палону выгнаньня, якіх перасяліў Нэвухаднэцар, валадар Бабілонскі, і яны вярнуліся ў Ерусалім і Юдэю, кожны ў горад свой.</verse>
				<verse number="7">Яны прыйшлі з Зэрубабэлем, Ешуам, Нээіміем, Азарыем, Рааміем, Нахаманіем, Мардэхаем, Більшанам, Міспэрэтам, Бігваем, Нэхумам, Баанаю. [Вось] лік мужчынаў народу Ізраіля:</verse>
				<verse number="8">сыноў Пароша — дзьве тысячы сто семдзясят два;</verse>
				<verse number="9">сыноў Шэфатыі — трыста семдзясят два;</verse>
				<verse number="10">сыноў Араха — шэсьцьсот пяцьдзясят два;</verse>
				<verse number="11">сыноў Пахат-Маава, з сыноў Ешуа і Ёава, — дзьве тысячы васемсот васямнаццаць;</verse>
				<verse number="12">сыноў Эляма — тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатыры;</verse>
				<verse number="13">сыноў Затту — васемсот сорак пяць;</verse>
				<verse number="14">сыноў Заккая — сямсот шэсьцьдзясят;</verse>
				<verse number="15">сыноў Біннуя — шэсьцьсот сорак восем;</verse>
				<verse number="16">сыноў Бэбая — шэсьцьсот дваццаць восем;</verse>
				<verse number="17">сыноў Азгада — дзьве тысячы трыста дваццаць два;</verse>
				<verse number="18">сыноў Аданікама — шэсьцьдзясят сем;</verse>
				<verse number="19">сыноў Бігвая — дзьве тысячы шэсьцьсот сем;</verse>
				<verse number="20">сыноў Адына — шэсьцьсот пяцьдзясят пяць;</verse>
				<verse number="21">сыноў Атэра з [сыноў] Хізкіі — дзевяноста восем;</verse>
				<verse number="22">сыноў Хашума — трыста дваццаць восем;</verse>
				<verse number="23">сыноў Бэцая — трыста дваццаць чатыры;</verse>
				<verse number="24">сыноў Харыфа — сто дваццаць;</verse>
				<verse number="25">сыноў Гібэона — дзевяноста пяць;</verse>
				<verse number="26">людзей з Бэтлеему і Нэтофы — сто восемдзясят восем;</verse>
				<verse number="27">людзей з Анатофу — сто дваццаць восем,</verse>
				<verse number="28">людзей з Бэт-Азмавэту — сорак два;</verse>
				<verse number="29">людзей з Кірыят-Ярыму, Кэфіры і Бээроту — сямсот сорак тры;</verse>
				<verse number="30">людзей з Рамы і Гавы — шэсьцьсот дваццаць адзін;</verse>
				<verse number="31">людзей з Міхмасу — сто дваццаць два;</verse>
				<verse number="32">людзей з Бэтэлю і Гаю — сто дваццаць тры;</verse>
				<verse number="33">людзей з Нэво другога — пяцьдзясят два;</verse>
				<verse number="34">сыноў Эляму другога — тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатыры;</verse>
				<verse number="35">сыноў Харыму — трыста дваццаць;</verse>
				<verse number="36">сыноў Ерыхону — трыста сорак пяць;</verse>
				<verse number="37">сыноў Лоду, Хадыду і Она — сямсот дваццаць адзін;</verse>
				<verse number="38">сыноў Сэнаі — тры тысячы дзевяцьсот трыццаць;</verse>
				<verse number="39">сьвятары: сыноў Едая, з дому Ешуа — дзевяцьсот семдзясят тры;</verse>
				<verse number="40">сыноў Імэра — тысяча пяцьдзясят два;</verse>
				<verse number="41">сыноў Пашхура — тысяча дзьвесьце сорак сем;</verse>
				<verse number="42">сыноў Харыма — тысяча сямнаццаць;</verse>
				<verse number="43">лявіты: сыны Ешуа [з дому] Кадміэля, сыны Гадава — семдзясят чатыры;</verse>
				<verse number="44">сьпевакі: сыны Асафа — сто сорак восем;</verse>
				<verse number="45">прыдзьверныя: сыны Шальлюма, сыны Атэра, сыны Тальмона, сыны Аккува, сыны Хатыты, сыны Шавая — сто трыццаць восем;</verse>
				<verse number="46">нэтынэі: сыны Цыхі, сыны Хасуфы, сыны Табаота,</verse>
				<verse number="47">сыны Кероса, сыны Сіі, сыны Падона,</verse>
				<verse number="48">сыны Лебана, сыны Хагавы, сыны Шальмая,</verse>
				<verse number="49">сыны Ханана, сыны Гіддэля, сыны Гахара,</verse>
				<verse number="50">сыны Рэаі, сыны Рэцына, сыны Нэкоды,</verse>
				<verse number="51">сыны Газама, сыны Уззы, сыны Пасэаха,</verse>
				<verse number="52">сыны Бэсая, сыны Мэуніма, сыны Нэфушэсіма,</verse>
				<verse number="53">сыны Бакбука, сыны Хакуфа, сыны Хархура,</verse>
				<verse number="54">сыны Бацліта, сыны Мэхіды, сыны Харшы,</verse>
				<verse number="55">сыны Баркоса, сыны Сісэры, сыны Тамаха,</verse>
				<verse number="56">сыны Нэцаяха, сыны Хатыфы;</verse>
				<verse number="57">сыны слугаў Салямона: сыны Сатая, сыны Сафэрэта, сыны Пэрыды,</verse>
				<verse number="58">сыны Яалы, сыны Даркона, сыны Гіддэля,</verse>
				<verse number="59">сыны Шэфатыі, сыны Хатылы, сыны Пахэрэт-Гацэбаіма, сыны Амона.</verse>
				<verse number="60">Усіх нэтынэяў, сыноў слугаў Салямонавых — трыста дзевяноста два».</verse>
				<verse number="61">А вось тыя, якія прыйшлі з Тэль-Мэляху, Тэль-Харшы, Керуб-Адону і Іммэру, але яны не маглі паказаць дому бацькоў сваіх і насеньня свайго, ці яны з Ізраілю:</verse>
				<verse number="62">сыны Дэлаі, сыны Товіі, сыны Нэкоды — шэсьцьсот сорак два.</verse>
				<verse number="63">А са сьвятароў: сыны Хабая, сыны Гаккоца, сыны Барзілая, які ўзяў жонку з дачок Барзілая з Гілеаду і быў названы імем іхнім.</verse>
				<verse number="64">Яны шукалі свайго запісу ў сьпісах, і ён не знайшоўся; і яны былі адлучаны ад сьвятарства,</verse>
				<verse number="65">І Тыршата сказаў ім, каб яны ня елі са сьвятога сьвятых, пакуль не паўстане сьвятара з урымам і тумімам.</verse>
				<verse number="66">Уся царква [налічвала] разам сорак дзьве тысячы трыста шэсьцьдзясят [чалавек],</verse>
				<verse number="67">апрача слугаў іхніх і служак іхніх, якіх [было] сем тысячаў трыста трыццаць сем; і яны мелі дзьвесьце сорак пяць сьпевакоў і сьпявачак.</verse>
				<verse number="68">Коней іхніх [было] сямсот трыццаць шэсьць, мулаў іхніх — дзьвесьце сорак пяць,</verse>
				<verse number="69">вярблюдаў — чатырыста трыццаць пяць, аслоў — шэсьць тысячаў сямсот дваццаць.</verse>
				<verse number="70">І некаторыя з галоваў [дамоў] бацькоў далі [сродкі] на працы. Тыршата даў у скарбніцу тысячу драхмаў золата, пяцьдзясят келіхаў, пяцьсот трыццаць шатаў сьвятарскіх.</verse>
				<verse number="71">І галовы [дамоў] бацькоў далі ў скарбніцу на працы дваццаць тысячаў драхмаў золата і дзьве тысячы дзьвесьце мінаў срэбра.</verse>
				<verse number="72">І рэшта народу далі дваццаць тысячаў драхмаў золата, і дзьве тысячы мінаў срэбра, і шэсьцьдзясят сем шатаў сьвятарскіх.</verse>
				<verse number="73">І жылі сьвятары, і лявіты, і прыдзьверныя, і сьпевакі, і нэтынэі, і [некаторыя] з народу, і ўвесь Ізраіль у гарадах сваіх. І калі настаў сёмы месяц, сыны Ізраіля [былі] ў гарадах сваіх.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="8">
				<verse number="1">І сабраўся нород, як адзін чалавек, на плошчы, якая перад Брамай Воднаю, і сказалі Эзры, кніжніку, каб прынёс кнігу Закону Майсея, якую ГОСПАД загадаў [выконваць] Ізраілю.</verse>
				<verse number="2">І прынёс Эзра, сьвятар, Закон перад аблічча царквы, [што складалася] з мужчынаў і жанчынаў, і ўсіх, якія разумелі чытанае, у першы дзень сёмага месяца;</verse>
				<verse number="3">і чытаў з яго на плошчы, якая перад Брамай Воднаю, ад сьвітанку аж да паўдня перад мужчынамі, жанчынамі і ўсімі, якія разумелі; і вушы ўсяго народу [былі зьвернуты] да кнігі Закону.</verse>
				<verse number="4">І стаяў кніжнік Эзра на ўзвышэньні драўляным, якое зрабілі дзеля гэтага; і стаялі каля яго: праваруч яго Матытыя, Шэмая, Аная, Урыя, Хількія і Маасэя, а леваруч яго — Пэдая, Мішаэль, Малкія, Хашум, Хашбадана, Захарыя і Мэшулям.</verse>
				<verse number="5">І разгарнуў Эзра кнігу на вачах усяго народу, бо ён стаяў па-над усім народам; і калі ён разгарнуў яе, устаў увесь народ.</verse>
				<verse number="6">І дабраславіў Эзра ГОСПАДА, Бога вялікага. І ўвесь народ адказаў: «Амэн, амэн», падымаючы рукі свае; і пакланіліся, і схіліліся перад ГОСПАДАМ абліччамі да зямлі.</verse>
				<verse number="7">І Ешуа, Бані, Шэрэвія, Ямін, Аккуў, Шабэтай, Годыя, Маасэя, Кэліта, Азарыя, Ёзавад, Ханан, Пэлая і лявіты тлумачылі народу Закон, а народ [стаяў] на месцы сваім.</verse>
				<verse number="8">І чыталі з кнігі Закону Божага, і выразна тлумачылі значэньне, і яны разумелі чытанае.</verse>
				<verse number="9">І Нээмія, ён жа Тыршата, і Эзра, сьвятар і кніжнік, і лявіты, якія навучалі народ, сказалі ўсяму народу: «Дзень гэты пасьвячоны ГОСПАДУ, Богу вашаму, ня будзьце ў жалобе і ня плачце», бо ўвесь народ плакаў, слухаючы словы Закону.</verse>
				<verse number="10">І сказаў ім [Нээмія]: «Ідзіце, ешце тлустае і піце салодкае, і пасылайце часткі [страваў] тым, якія не прыгатавалі сабе; бо дзень гэты пасьвячоны Госпаду, Богу вашаму. І не сумуйце, бо радасьць ГОСПАДА — гэта апора ваша».</verse>
				<verse number="11">І лявіты супакойвалі ўвесь нород, кажучы: «Супакойцеся, бо дзень гэты сьвяты, і не сумуйце».</verse>
				<verse number="12">І пайшоў увесь народ есьці і піць, і пасылаць часткі [страваў], і сьвяткаваць з радасьцю вялікай, бо зразумелі словы, якія паведамілі ім.</verse>
				<verse number="13">І на другі дзень сабраліся галовы [дамоў] бацькоў народу, сьвятары і лявіты да Эзры, кніжніка, каб разважаць словы Закону.</verse>
				<verse number="14">І знайшлі напісанае ў Законе, які ГОСПАД загадаў праз рукі Майсея, каб жылі сыны Ізраіля ў буданах у сьвята, якое ў сёмым месяцы.</verse>
				<verse number="15">І таму абвясьцілі і паведамілі ў-ва ўсіх гарадах і ў Ерусаліме, кажучы: «Ідзіце ў горы і прынясіце галінкі аліўкавыя і галінкі сасновыя, і галінкі міртавыя, і галінкі пальмавыя, і галінкі дрэваў лісьцястых, і зрабіце буданы згодна з тым, што напісана».</verse>
				<verse number="16">І пайшоў народ і прынесьлі, і зрабілі сабе буданы, кожны на даху сваім, і на панадворках сваіх, і на панадворках Дому Божага, і на плошчы Брамы Воднай, на плошчы Брамы Эфраіма.</verse>
				<verse number="17">І зрабіла буданы ўся царква тых, якія вярнуліся з палону, і жылі ў буданах. Бо не рабілі так сыны Ізлаіля ад дзён Егошуа, сына Нуна, аж да дня гэтага. І была радасьць вельмі вялікая.</verse>
				<verse number="18">І чыталі з кнігі Закону Божага дзень у дзень, ад першага дня аж да апошняга дня. І сьвяткавалі сьвята сем дзён, а ў восьмы дзень [сабралі] ўрачысты сход паводле пастановы.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="9">
				<verse number="1">А ў дваццаць чацьвёрты дзень гэтага месяца сабраліся сыны Ізраіля ў посьце, і зрэбніцы, і попел на іх.</verse>
				<verse number="2">І аддзялілася насеньне Ізраіля ад усіх чужынцаў, і сталі, і вызнавалі грахі свае і беззаконьні бацькоў сваіх.</verse>
				<verse number="3">І сталі на месцы сваім, і чыталі з кнігі Закону ГОСПАДА, Бога свайго, чвэрць дня, і чвэрць [дня] вызнавалі [грахі] і пакланяліся ГОСПАДУ, Богу свайму.</verse>
				<verse number="4">І сталі на ўзвышэньні лявіты: Ешуа і Бані, Кадміэль, Шэванія, Буні, Шэрэвія, Бані, Хенані, і гукалі голасам вялікім да ГОСПАДА, Бога свайго.</verse>
				<verse number="5">І сказалі лявіты Ешуа, Кадміэль, Бані, Хашаўнэя, Шэрэвія, Годыя, Шэванія, Пэтахія: «Устаньце, дабраславіце ГОСПАДА, Бога свайго, ад веку аж на вякі. Няхай дабраслаўляюць імя славы Тваёй, і няхай яно будзе ўзьвялічана па-над усе дабраславенствы і хвалу!</verse>
				<verse number="6">Ты, ГОСПАДЗЕ, толькі Ты, Ты Сам учыніў нябёсы, нябёсы нябёсаў і ўсё войска іхняе, зямлю і ўсё, што на ёй, моры і ўсё, што ў іх; і Ты даеш жыцьцё ўсім ім; і войска нябеснае Табе пакланяецца.</verse>
				<verse number="7">Ты, ГОСПАДЗЕ, — Бог, Які выбраў Абрама, і вывеў яго з Уру Халдэйскага, і даў яму імя Абрагам,</verse>
				<verse number="8">і знайшоў сэрца ягонае верным перад абліччам Тваім, і заключыў з ім запавет, каб даць насеньню ягонаму зямлю Хананейца, Хетыта, Амарэя, Пэрэзэя, Евусея і Гіргашэя; і Ты споўніў слова Тваё, бо Ты — праведны.</verse>
				<verse number="9">І Ты ўбачыў нядолю бацькоў нашых у Эгіпце, і крык іхні пачуў каля мора Чырвонага.</verse>
				<verse number="10">І Ты зьявіў знакі і цуды на фараоне, і на ўсіх слугах ягоных, і на ўсім народзе зямлі ягонай, бо Ты даведаўся, што яны дзейнічалі падступна супраць іх, і зрабіў Ты Сабе імя аж да дня сёньняшняга.</verse>
				<verse number="11">І Ты разьдзяліў мора перад імі, і яны прайшлі сярод мора па сухмені, а тых, якія гналіся за імі, Ты ўкінуў у глыбіні, як камень у воды бурлівыя.</verse>
				<verse number="12">У слупе воблачным Ты вёў іх удзень, і ў слупе вогненным — уначы, каб асьвятляць ім шлях, па якім яны ішлі.</verse>
				<verse number="13">І Ты зыйшоў на гару Сынай, і гаварыў з імі з неба, і даў ім суды справядлівыя, і законы праўдзівыя, і пастановы, і прыказаньні добрыя;</verse>
				<verse number="14">І пра суботу сьвятую Тваю Ты паведаміў ім, і загадаў ім прыказаньні, пастановы і Закон праз рукі Майсея, слугі Твайго.</verse>
				<verse number="15">І хлеб з неба Ты даваў ім у голадзе іхнім, і ваду са скалы Ты вывеў ім у смазе іхняй, і сказаў ім, каб яны пайшлі ўзяць у спадчыну зямлю, пра якую Ты ўзьняў руку Тваю, што дасі [яе] ім.</verse>
				<verse number="16">Але яны і бацькі нашыя дзейнічалі падступна, і зрабілі цьвёрдымі каркі свае, і ня слухалі прыказаньняў Тваіх;</verse>
				<verse number="17">І яны адмовіліся слухаць, і ня памяталі цудаў Тваіх, якія Ты ўчыніў з імі, і зрабілі цьвёрдымі каркі свае, і ў непаслухмянстве сваім паставілі галаву [сабе], каб вярнуцца ў няволю сваю. Але Ты — Бог, Які прабачаеш, спагадлівы і літасьцівы, павольны да гневу і багаты на міласэрнасьць, і Ты не пакінуў іх.</verse>
				<verse number="18">Нават, калі яны зрабілі сабе цяля літае і сказалі: “Гэта бог твой, які вывеў цябе з Эгіпту”, і рабілі блюзьнерствы вялікія,</verse>
				<verse number="19">Ты, у вялікай літасьці Тваёй не пакінуў іх у пустыні. Слуп воблачны не адыходзіў ад іх удзень, каб весьці іх па шляху, і слуп вогненны — уначы, каб асьвятляць ім шлях, па якім ісьці.</verse>
				<verse number="20">І Духа Твайго добрага Ты даў ім, каб навучаць іх, і манну Тваю не забраў ад вуснаў іхных, і ваду даў ім у смазе іхняй.</verse>
				<verse number="21">І сорак гадоў Ты жывіў іх у пустыні; яны ня мелі нястачы; адзеньні іхнія не старэлі, і ногі іхнія ня пухлі.</verse>
				<verse number="22">І Ты даў ім валадарствы і народы, і выдзяліў ім [кожны] кут, і яны ўспадкаемілі зямлю Сыгона, зямлю валадара Хешбону, і зямлю Ога, валадара Башану.</verse>
				<verse number="23">І сыноў іхніх Ты памножыў, як зоркі нябесныя, і прывёў іх у тую зямлю, пра якую Ты казаў бацькам іхнім, што яны ўвойдуць і возьмуць у спадчыну яе.</verse>
				<verse number="24">І ўвайшлі сыны іхнія, і ўспадкаемілі зямлю. І Ты скарыў перад імі жыхароў зямлі, Хананейцаў, і аддаў іх у рукі іхнія, і валадароў іхніх, і народы зямлі [гэтай], каб яны зрабілі з імі паводле ўпадабаньня свайго.</verse>
				<verse number="25">І яны здабылі гарады ўмацаваныя і зямлю ўраджайную, і ўспадкаемілі дамы, поўныя ўсялякага даброцьця, сажалкі выкапаныя, вінаграднікі, сады аліўныя і мноства дрэваў пладовых. І яны елі, і насыціліся, і патлусьцелі, і мелі асалоду дзеля вялікай добрасьці Тваёй.</verse>
				<verse number="26">І яны сталі непаслухмяныя, і збунтаваліся супраць Цябе, і закінулі Закон Твой за плечы свае, і забівалі прарокаў Тваіх, якія папярэджвалі іх, каб навярнуць іх да Цябе, і рабілі блюзьнерствы вялікія.</verse>
				<verse number="27">І Ты аддаў іх у рукі прыгнятальнікаў іхніх, і яны ўціскалі іх. І ў часе ўціску свайго яны клікалі да Цябе, і Ты чуў з неба і, паводле літасьці Тваёй вялікай, Ты даваў ім збаўцаў, і яны выратоўвалі іх ад рукі прыгнятальнікаў іхніх.</verse>
				<verse number="28">Але, калі мелі супачынак, ізноў пачыналі рабіць ліхоту перад абліччам Тваім, і Ты пакідаў іх у руках ворагаў іхніх, і тыя мелі ўладу над імі. І яны навярталіся і клікалі да Цябе, і Ты чуў іх з неба, і вызваляў іх, паводле літасьці Тваёй, шмат разоў.</verse>
				<verse number="29">І Ты папярэджваў іх, каб вярнуць іх да Закону Твайго, але яны дзейнічалі падступна і ня слухалі прыказаньняў Тваіх, і грашылі супраць судоў Тваіх, праз якія жыць будзе чалавек, калі будзе выконваць іх, і адвярнулі плечы свае, і зрабілі цьвёрдым карак свой, і ня слухалі.</verse>
				<verse number="30">І Ты трываў цярпліва іх шмат гадоў, і папярэджваў іх Духам Тваім праз прарокаў Тваіх, але яны ня слухаліся. І Ты аддаў іх у рукі народаў зямлі.</verse>
				<verse number="31">І ў літасьці Тваёй вялікай Ты не аддаў іх на зьнішчэньне і не пакінуў іх, бо Ты — Бог літасьцівы і спагадлівы.</verse>
				<verse number="32">І цяпер, Божа наш, Божа вялікі, магутны і страшны, Які захоўваеш запавет і міласэрнасьць, няхай ня будуць малымі перад абліччам Тваім усе цяжкасьці, якія спаткалі валадароў нашых, князёў нашых, і сьвятароў нашых, і прарокаў нашых, і бацькоў нашых, і ўвесь народ Твой ад дзён валадароў Асірыі аж да дня гэтага.</verse>
				<verse number="33">Але Ты — праведны ў-ва ўсім, што прыйшло на нас, бо Ты паводле праўды зрабіў, а мы рабілі злачынна.</verse>
				<verse number="34">І валадары нашыя, князі нашыя, сьвятары нашыя і бацькі нашыя не выконвалі Закон Твой і не прыхілілі вуха да прыказаньняў Тваіх і сьведчаньняў Тваіх, якімі Ты папярэджваў іх.</verse>
				<verse number="35">І яны не служылі Табе ў валадарстве сваім і ў добрасьці Тваёй вялікай, якую Ты даваў ім, і ў зямлі прасторнай і ўрадлівай, якую Ты даў перад абліччам іхнім, і не адвярнуліся ад учынкаў сваіх ліхіх.</verse>
				<verse number="36">Вось, мы сёньня [сталіся] нявольнікамі, і на зямлі, якую Ты даў бацькам нашым, каб елі яны плады яе і даброцьці яе, вось, мы [сталіся] нявольнікамі на ёй,</verse>
				<verse number="37">а ўраджай шчодры [служыць] валадарам, якіх Ты паставіў над намі за грахі нашыя, і яны пануюць над целамі нашымі і над скацінай нашай; а мы ў вялікім уціску.</verse>
				<verse number="38">І з прычыны ўсяго гэтага мы заключаем дамову і падпісваем [яе], і пячаткі прыкладаюць князі нашыя, лявіты нашыя і сьвятары нашыя».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="10">
				<verse number="1">Тыя, што прыклалі пячаткі: Нээмія-Тыршата, сын Гахаліі, і Сэдэкія,</verse>
				<verse number="2">Сэрая, Азарыя, Ярэмія,</verse>
				<verse number="3">Пашхур, Амарыя, Малхія,</verse>
				<verse number="4">Хаттуш, Шэванія, Малух,</verse>
				<verse number="5">Харым, Мэрэмот, Абадыя,</verse>
				<verse number="6">Даніэль, Гіннэтон, Барух,</verse>
				<verse number="7">Мэшулям, Абія, Міямін,</verse>
				<verse number="8">Маазія, Білгай, Шэмая; гэта сьвятары.</verse>
				<verse number="9">І лявіты: Ешуа, сын Азаніі, Біннуй з сыноў Хэнадада, Кадміэль,</verse>
				<verse number="10">і браты іхнія: Шэванія, Годыя, Келіта, Пэлая, Ханан,</verse>
				<verse number="11">Міха, Рэхоў, Хашавія,</verse>
				<verse number="12">Заккур, Шэрэвія, Шэванія,</verse>
				<verse number="13">Годыя, Бані, Бэніну.</verse>
				<verse number="14">Галовы народу: Парош, Пахат-Мааў, Элям, Затту, Бані,</verse>
				<verse number="15">Буні, Азгад, Бэвай,</verse>
				<verse number="16">Адонія, Бігвай, Адын,</verse>
				<verse number="17">Атэр, Хізкія, Азур,</verse>
				<verse number="18">Годыя, Хашум, Бэцай,</verse>
				<verse number="19">Харыф, Анатот, Нэвай,</verse>
				<verse number="20">Магпіяш, Мэшулям, Хэзір,</verse>
				<verse number="21">Мэшэзавэль, Цадок, Ядуа,</verse>
				<verse number="22">Пэлятыя, Ханан, Аная,</verse>
				<verse number="23">Осія, Хананія, Хашуў,</verse>
				<verse number="24">Галяхеш, Пільха, Шавэк,</verse>
				<verse number="25">Рэхум, Хашаўна, Маасэя,</verse>
				<verse number="26">Ахія, Ханан, Анан,</verse>
				<verse number="27">Малух, Харым, Баана.</verse>
				<verse number="28">І іншы народ, сьвятары, лявіты, прыдзьверныя, сьпевакі, нэтынэі і ўсе, якія аддзяліліся ад народаў зямлі [гэтай] дзеля Закону Божага, жонкі іхнія і дочкі іхнія, усе, якія маглі разумець,</verse>
				<verse number="29">далучыліся да братоў сваіх, слаўных сваіх, і абавязаліся клятваю і прысягаю хадзіць паводле Закону Божага, які быў дадзены праз рукі Майсея, слугі Божага, і захоўваць, і спаўняць усе прыказаньні ГОСПАДА, Госпада нашага, і прысуды Ягоныя, і пастановы Ягоныя,</verse>
				<verse number="30">І не аддаваць дочак нашых народам зямлі гэтай, і дочак іхніх ня браць для сыноў нашых,</verse>
				<verse number="31">і калі народы зямлі гэтай прывязуць у суботу тавары або ўсялякае збожжа, каб продаць, ня браць у іх у суботу або ў дзень сьвяты, і пакінуць [сяўбу] ў сёмы год і [дараваць] усе даўгі.</verse>
				<verse number="32">І прынялі мы для сябе прыказаньне, каб даваць ад кожнага трэцюю частку сыкля на служэньне ў Доме Бога нашага,</verse>
				<verse number="33">на хлябы пакладныя, на штодзённую ахвяру хлебную і на штодзённае цэласпаленьне, на суботы, на маладзікі, на сьвяты, на рэчы сьвятыя і на ахвяры за грэх, каб перамольваць за Ізраіля, і на ўсякую працу ў Доме Бога нашага.</verse>
				<verse number="34">І кінулі мы жэрабя пра ахвяраваньне дроваў, сьвятары, лявіты і народ, каб прыносіць іх у Дом Бога нашага ў вызначаны час, з году ў год, паводле дамоў бацькоў нашых, каб спальваць іх на ахвярніку ГОСПАДА, Бога нашага, як напісана ў Законе.</verse>
				<verse number="35">І мы [прысягнулі] прыносіць пяршыны зямлі нашай і пяршыны ўсіх пладоў усіх дрэваў, з году ў год, у Дом ГОСПАДА,</verse>
				<verse number="36">і першародных сыноў нашых і са скаціны нашай, як напісана ў Законе, першародных валоў нашых і авечак нашых прыводзіць у Дом Бога нашага для сьвятароў, якія служаць у Доме Бога нашага.</verse>
				<verse number="37">і пачаткі цеста нашага, і дароў нашых, і плод усіх дрэваў, віна і алею прыносіць для сьвятароў у каморы Дому Бога нашага, і дзесяціны зямлі нашае — для лявітаў, і гэтыя лявіты будуць браць дзесяціны ў-ва ўсіх гарадах працы нашай.</verse>
				<verse number="38">І сьвятар, сын Аарона, будзе пры лявітах, калі лявіты будуць браць дзесяціны, і лявіты дадуць дзесяціну з дзесяцінаў у Дом Бога нашага, у каморы дому скарбніцы;</verse>
				<verse number="39">бо ў гэтыя каморы будуць прыносіць сыны Ізраіля і сыны Левія дары збожжа, віна і алею; і там [таксама] начыньне, якое асьвечанае, сьвятары, якія служаць, прыдзьверныя і сьпевакі. І мы не пакінем Дому Бога нашага!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="11">
				<verse number="1">І жылі князі народу ў Ерусаліме, а рэшта народу кідала жэрабя, каб адзін з дзесяці жыў у Ерусаліме, горадзе сьвятым, а дзевяць засталіся ў іншых гарадах.</verse>
				<verse number="2">І дабраславіў народ усіх тых, якія дабраахвотна вырашалі жыць у Ерусаліме.</verse>
				<verse number="3">Гэта галовы краю, якія жылі ў Ерусаліме, а ў гарадах Юдэі жыў кожны ва ўласнасьці сваёй, у гарадах сваіх, Ізраільцяне, сьвятары і лявіты, нэтынэі і сыны слугаў Салямона.</verse>
				<verse number="4">А ў Ерусаліме жылі [некаторыя] з сыноў Юды і з сыноў Бэн’яміна. З сыноў Юды: Атая, сын Узіі, сына Захарыі, сына Амарыі, сына Шэфатыі, сына Магалялеля, з сыноў Пэрэса,</verse>
				<verse number="5">і Маасэя, сын Баруха, сын Кол-Хазэя, сына Хазаі, сына Адаі, сына Ёярыва, сына Захарыі, сына Гашылоні.</verse>
				<verse number="6">Усіх сыноў Пэрэса, якія жылі ў Ерусаліме, [было] чатырыста шэсьцьдзесят восем ваяроў.</verse>
				<verse number="7">А гэта сыны Бэн’яміна: Сальлю, сын Мэшуляма, сына Ёэда, сына Пэдаі, сына Калаі, сына Маасэі, сына Ітыэля, сына Ешаі,</verse>
				<verse number="8">і за ім Габай, Салай, [разам] дзевяцьсот дваццаць восем.</verse>
				<verse number="9">І Ёэль, сын Зіхры, наглядчык над імі, і Юда, сын Гасэнуі, — другі [наглядчык] над горадам.</verse>
				<verse number="10">Са сьвятароў: Едая, сын Ёярыва, Яхін,</verse>
				<verse number="11">Сэрая, сын Хілкіі, сына Мэшуляма, сына Цадока, сына Мэраёта, сына Ахітува, начальнік у Доме Божым,</verse>
				<verse number="12">і браты іхнія, якія рабілі працу ў Доме — васемсот дваццаць два; і Адая, сын Ерахама, сына Пэлаліі, сына Амцы, сына Захарыі, сына Пашхура, сына Малькіі,</verse>
				<verse number="13">і браты ягоныя, галовы [дамоў] бацькоў — дзьвесьце сорак два; і Амашсай, сын Азарэля, сына Ахзая, сына Мэшылемота, сына Імэра,</verse>
				<verse number="14">і браты ягоныя, ваяры мужныя — сто дваццаць восем. А наглядчык над імі — Заўдыэль, сын Гагедаліма.</verse>
				<verse number="15">А з лявітаў: Шэмая, сын Хашува, сына Азрыкама, сына Хашавіі, сына Буні,</verse>
				<verse number="16">і Шабэтай, і Ёзавад, якія былі над вонкавымі працамі Дому Божага; [яны] — галовы лявітаў,</verse>
				<verse number="17">і Матанія, сын Міхі, сына Заўдыя, сына Асафа, галоўны пачынальнік хвалы пры малітве, і Бакбукія, другі сярод братоў ягоных, і Аўда, сын Шамуа, сына Галала, сына Едутуна.</verse>
				<verse number="18">Усіх лявітаў у горадзе —дзьвесьце восемдзясят чатыры.</verse>
				<verse number="19">І прыдзьверныя: Аккуў, Тальмон і браты іхнія, якія вартавалі ў брамах — сто семдзясят два.</verse>
				<verse number="20">А рэшта Ізраіля, сьвятары і лявіты [жылі] ў-ва ўсіх гарадах Юдэі, кожны ў спадчыне сваёй.</verse>
				<verse number="21">А нэтынэі жылі ў Афэлю; а Цыха і Гішпа [былі] над нэтынэямі.</verse>
				<verse number="22">А наглядчыкам над лявітамі ў Ерусаліме [быў] Узі, сын Бані, сына Хашавіі, сына Маттаніі, сына Міхі, з сыноў Асафа, сьпевакоў, якія былі на службе ў Доме Божым,</verse>
				<verse number="23">бо быў загад валадара адносна іх, і вызначана, хто павінен сьпяваць, дзень у дзень.</verse>
				<verse number="24">А Пэтахія, сын Мэшэзабэля, з сыноў Зэраха, сына Юды, быў пад рукою валадара ў-ва ўсіх справах адносна народу.</verse>
				<verse number="25">Адносна паселішчаў з палямі іхнімі: сыны Юды жылі ў Кірыят-Арбе і вёсках ейных, і ў Дыбоне і ў вёсках ягоных, і ў Екаўцэлю і вёсках ягоных,</verse>
				<verse number="26">і ў Ешуі, і ў Малодзе, і ў Бэт-Палеце,</verse>
				<verse number="27">і ў Хацар-Шуале, і ў Бээр-Шэве і вёсках ейных,</verse>
				<verse number="28">і ў Цыкладзе, і ў Мэхоне і ў вёсках ейных,</verse>
				<verse number="29">і ў Эн-Рымоне, і ў Цоры, і ў Ярмуце,</verse>
				<verse number="30">у Занаху, Адуламе і вёсках іхніх, у Ляхішу і ваколіцах ягоных, у Азэцы і вёсках ейных. І яны расьсяліліся ад Бээр-Шэвы аж да даліны Гінном.</verse>
				<verse number="31">А сыны Бэн’яміна [жылі] ў Міхмасе, Гаі, Бэтэлі і вёсках іхніх,</verse>
				<verse number="32">Анатоце, Нове, Ананіі,</verse>
				<verse number="33">Хацоры, Раме, Гіттаіме,</verse>
				<verse number="34">Хадызе, Цэвоіме, Нэвалце,</verse>
				<verse number="35">Лодзе, Оне ў даліне Харашым.</verse>
				<verse number="36">І [некаторыя] лявіты з чэргаў Юды [жылі ў] Бэн’яміна.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="12">
				<verse number="1">Вось сьвятары і лявіты, якія прыйшлі з Зэрубабэлем, сынам Шэалтыэля, і з Ешуа: Сэрая, Ярэмія, Эзра,</verse>
				<verse number="2">Амарыя, Малух, Хатуш,</verse>
				<verse number="3">Шэханія, Рэхум, Мэрэмот,</verse>
				<verse number="4">Іддо, Гінетой, Абія,</verse>
				<verse number="5">Міямін, Маадыя, Більга,</verse>
				<verse number="6">Шэмая, Еярыў, Едая,</verse>
				<verse number="7">Салу, Амок, Хількія, Едая. Гэта галовы сьвятароў і браты іхнія ў дні Ешуа.</verse>
				<verse number="8">І лявіты: Ешуа, Біннуй, Кадміэль, Шэрэвія, Юда, Маттанія, які [кіраваў] гімнамі падзякі, ён і браты ягоныя.</verse>
				<verse number="9">А Бакбукія і Уньні і браты іхнія [стаялі] насупраць іх на варце [сваёй] паводле чаргі.</verse>
				<verse number="10">І Ешуа нарадзіў Ёякіма, Ёякім нарадзіў Эліяшыва, Эліяшыў — Ёяду,</verse>
				<verse number="11">Ёяда нарадзіў Ёнатана, Ёнатан нарадзіў Яддуя.</verse>
				<verse number="12">А ў дні Ёякіма былі сьвятары галовамі [дамоў] бацькоў: у [доме] Сэраі — Мэрая, у Ярэміі — Хананія,</verse>
				<verse number="13">у Эзры — Мэшулям, у Амарыі — Ёгаханан,</verse>
				<verse number="14">у Малуха — Ёнатан, у Шэваніі — Язэп,</verse>
				<verse number="15">у Харыма — Адна, у Мэраёта — Хэлкай,</verse>
				<verse number="16">у Іддо — Захарыя, у Гінэтона — Мэшулям,</verse>
				<verse number="17">у Абіі — Зіхры, у Мін’яміна і Маода — Пілтай,</verse>
				<verse number="18">у Білгіі — Шамуа, у Шэмаі — Еганатан,</verse>
				<verse number="19">у Ёярыва —Матэнай, у Едаі — Узьзі,</verse>
				<verse number="20">у Салая — Калай, у Амока — Евэр,</verse>
				<verse number="21">у Хілкіі — Хашавія, у Едая — Натанаэль.</verse>
				<verse number="22">Лявіты, галовы [дамоў] бацькоў былі запісаныя ў дні Эліяшыва, Ёяды, Ёханана і Яддуа, а сьвятары — за валадараньня Дарыя Пэрскага.</verse>
				<verse number="23">Сыны Левія, галовы [дамоў] бацькоў, былі запісаныя ў кнігу летапісу аж да дзён Ёханана, сына Эліяшыва.</verse>
				<verse number="24">І галовамі лявітаў [былі]: Хашавія, Шэрэвія, Ешуа, сын Кадміэля, і браты іхнія, [якія стаялі] насупраць іх, каб выхваляць і дзякаваць [Богу], паводле загаду Давіда, чалавека Божага, чарга за чаргою.</verse>
				<verse number="25">Маттанія, Бакбукія, Абадыя, Мэшулям, Тальмон, Аккуў, прыдзьверныя, вартавалі пры каморах каля брамаў.</verse>
				<verse number="26">Яны [былі] ў дні Ёякіма, сына Ешуа, сына Ёцадака, і ў дні Нээміі, ваяводы, і Эзры, сьвятара і кніжніка.</verse>
				<verse number="27">А на пасьвячэньне муру Ерусаліму шукалі лявітаў у-ва ўсіх месцах іхніх, каб прывесьці іх у Ерусалім і зрабіць пасьвячэньне з радасьцю, і з падзякаю, і са сьпевамі, псалтырамі і гусьлямі.</verse>
				<verse number="28">І сабраліся сыны сьпевакоў з ваколіцаў Ерусаліму і з вёсак Нэтофацян,</verse>
				<verse number="29">і з дому Бэт-Гагільгаму, і з палёў Гевы і Азмавэту, бо сьпевакі пабудавалі сабе паселішчы вакол Ерусаліму.</verse>
				<verse number="30">І ачысьціліся сьвятары і лявіты, і ачысьцілі народ, і брамы, і мур.</verse>
				<verse number="31">І я прывёў князёў Юдэі на мур, і паставіў два хоры вялікія. Адзін з іх ішоў направа, па муры да Брамы Гною.</verse>
				<verse number="32">За імі ішоў Гашая і палова князёў Юдэі,</verse>
				<verse number="33">і Азарыя, Эзра, Мэшулям,</verse>
				<verse number="34">Юда, Бэн’ямін, Шэмая і Ярэмія.</verse>
				<verse number="35">А з сыноў сьвятарскіх з трубамі [ішлі] Захарыя, сын Ёнатана, сына Шэмаі, сына Маттаніі, сына Міхая, сына Заккура, сына Асафа,</verse>
				<verse number="36">і браты ягоныя: Шэмая, Азарэль, Мілалай, Гілалай, Маай, Нэтанэль, Юда, Ханані з музычнымі інструмэнтамі Давіда, чалавека Божага, і Эзра кніжнік [ішоў] перад імі.</verse>
				<verse number="37">І каля Брамы Крыніцы, [якая была] насупраць іх, яны ўзыйшлі па прыступках гораду Давіда на мур вышэй дому Давіда, аж да Брамы Воднай на ўсходзе.</verse>
				<verse number="38">І другі хор ішоў насустрач ім, і за ім я і палова народу па муры ад Вежы Печаў аж да Муру Шырокага,</verse>
				<verse number="39">і ад Брамы Эфраіма, [мінаючы] Браму Старую, Браму Рыбную, Вежу Хананэля і Вежу Мэа аж да Брамы Авечай, і спыніліся пры Браме Варты.</verse>
				<verse number="40">І сталі абодва хоры ў Доме Божым, і я і палова кіраўнікоў [народу] са мною,</verse>
				<verse number="41">і сьвятары: Эліякім, Маасэя, Мін’ямін, Міхая, Эліяэнай, Захарыя, Хананія з трубамі,</verse>
				<verse number="42">і Маасэя, Шэмая, Элеазар, Узьзі, Ягахана, Малькія, Элям, Эзэр. І сьпявалі сьпевамі голасна, і Ізахія [быў] кіраўніком [у іх].</verse>
				<verse number="43">І ахвяроўвалі ў той дзень ахвяры вялікія, і весяліліся, бо Бог узрадаваў іх радасьцю вялікаю. Таксама жанчыны і дзеці радаваліся, і радасьць Ерусаліму была чуваць далёка.</verse>
				<verse number="44">І былі прызначаны ў той дзень людзі, [адказныя за] каморы, каб складаць дары, пяршыны і дзесяціны, каб зьбіраць у іх з палёў пры гарадах часткі, [прызначаныя] ў Законе для сьвятароў і лявітаў, бо радасьць [была ў] Юдэі з прычыны сьвятароў і лявітаў, якія стаялі [там].</verse>
				<verse number="45">І яны захоўвалі пастановы Бога свайго і пастановы пра ачышчэньні, і [былі] сьпевакамі і прыдзьвернымі паводле загаду Давіда і Салямона, сына ягонага.</verse>
				<verse number="46">Бо ў дні Давіда і Асафа здаўна [былі] вызначаны галовы сьпевакоў і сьпевы хвалы і падзякі Богу.</verse>
				<verse number="47">І ўвесь Ізраіль у дні Зэрубабэля і ў дні Нээміі даваў часткі [маёмасьці] для сьпевакоў і прыдзьверных; і давалі сьвятыя [ахвяры] лявітам, а лявіты давалі сьвятыя [ахвяры] сынам Аарона.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="13">
				<verse number="1">У той дзень чыталі з кнігі Майсея ў вушы народу і знайшлі напісанае ў ёй, што ня ўвойдзе Аманянін і Мааўлянін у царкву Божую на вякі,</verse>
				<verse number="2">бо яны не спаткалі сыноў Ізраіля з хлебам і вадою, і нанялі супраць іх Білеама, каб праклінаць іх; але Бог наш перамяніў праклён у дабраславенства.</verse>
				<verse number="3">І сталася, калі яны пачулі Закон гэты, яны аддзялілі ад Ізраіля ўсю чужаземшчыну.</verse>
				<verse number="4">А перад гэтым Эліяшыў сьвятар, які меў нагляд над пакоямі Дому Бога нашага, сваяк Товіі,</verse>
				<verse number="5">зрабіў для яго вялікі пакой, дзе раней складалі ахвяры хлебныя, кадзіла, начыньні і дзесяціны збожжа, віна і алею, прызначаныя для лявітаў, сьпевакоў і прыдзьверных, і дары для сьвятароў.</verse>
				<verse number="6">Але ў час усяго гэтага я ня быў у Ерусаліме, бо ў трыццаць другім годзе Артарксэркса, валадара Бабілонскага, я пайшоў да валадара і праз пэўны час выпрасіўся, (каб адыйсьці) ад валадара.</verse>
				<verse number="7">І я прыйшоў у Ерусалім, і зразумеў, якое ліха ўчыніў Эліяшыў дзеля Товіі, зрабіўшы пакой яму ў панадворках Дому Божага.</verse>
				<verse number="8">І было гэта вельмі ліхім для мяне, і я выкінуў усе хатнія рэчы Товіі прэч з пакою.</verse>
				<verse number="9">І я сказаў, і ачысьцілі пакой, і я вярнуў туды ізноў рэчы Дому Божага, ахвяры хлебныя і кадзіла.</verse>
				<verse number="10">І я даведаўся, што [належныя] часткі ахвяраў не давалі лявітам, і яны разьбегліся, кожны да поля свайго, лявіты і сьпевакі, якія рабілі працу сваю.</verse>
				<verse number="11">І я насварыўся на кіраўнікоў [лявітаў], і сказаў: «Чаму вы пакінулі Дом Божы?» І я сабраў [лявітаў], і паставіў іх на месца іхняе.</verse>
				<verse number="12">І ўся Юдэя прыносіла дзесяціну збожжа, віна і алею ў скарбніцы.</verse>
				<verse number="13">І я паставіў над скарбніцамі Шэлемію сьвятара і Цадока кніжніка, і Бэдаю з лявітаў, і пад руку іхнюю Ханана, сына Закура, сына Маттаніі, бо іх лічылі вернымі. І да іх [належала] раздзяляць [належнае] братам сваім.</verse>
				<verse number="14">Узгадай пра мяне, Божа мой, дзеля гэтага і ня вытры добрых учынкаў маіх, якія я зрабіў для Дому Божага і для абслугі яго.</verse>
				<verse number="15">У гэтыя дні я бачыў у Юдэі тых, якія тапталі [віно] ў тоўчнях у суботу, і вазілі снапы, накладалі [рэчы] на аслоў, і таксама віно, вінаград, фігі і ўсякія цяжары, і прывозілі ў Ерусалім у дзень супачынку. І я папярэджваў іх у той дзень, калі яны продалі жыўленьне.</verse>
				<verse number="16">І Тырыйцы жылі [таксама] там, і прывозілі рыбу і ўсялякі тавар, і продалі ў суботу сынам Юдэі ў Ерусаліме.</verse>
				<verse number="17">І я сварыўся на шляхту Юдэі, і сказаў ім: «Што гэта за справа ліхая, якую вы робіце і паганіце дзень супачынку?</verse>
				<verse number="18">Ці ня так рабілі бацькі вашыя, і прывёў Бог наш на нас і на горад гэты ўсё гэтае ліха? А вы павялічваеце гнеў [Божы] на Ізраіля, паганячы суботу».</verse>
				<verse number="19">І сталася, што калі падаў змрок на брамы Ерусаліму перад суботаю, я сказаў, каб замыкалі вароты, і я сказаў, каб іх не адчынялі аж да сканчэньня суботы. І юнакоў сваіх я паставіў пры брамах, каб не прыносілі цяжараў у дзень супачынку.</verse>
				<verse number="20">І начавалі гандляры і прадаўцы ўсякага тавару вонкі Ерусаліму адзін раз і другі.</verse>
				<verse number="21">І я папярэдзіў іх, і сказаў ім: «Чаму вы начуеце каля муроў? Калі вы ізноў гэтак зробіце, я падыму руку на вас». З таго часу яны не прыходзілі ў суботу.</verse>
				<verse number="22">І я сказаў лявітам, каб яны ачысьціліся і прыйшлі вартаваць пры брамах, каб сьвяціць дзень супачынку. Таксама гэта ўзгадай пра мяне, Божа мой, і пашкадуй мяне паводле вялікасьці міласэрнасьці Тваёй!</verse>
				<verse number="23">Таксама ў тыя дні я бачыў Юдэяў, якія жылі з жанчынамі з Ашдадзянак, Аманянак і Мааўлянак,</verse>
				<verse number="24">і сыны іхнія на палову гаварылі па-ашдодзку, і ня ўмелі гаварыць па-юдэйску, але [гаварылі] моваю таго ці другога народу.</verse>
				<verse number="25">І я сварыўся на іх, і праклінаў іх, і біў некаторых з іх, і рваў у іх валасы, і запрысягаў іх Богам, [кажучы]: «Не аддавайце дочак вашых сынам іхнім і не бярыце дочак іхніх сынам сваім і сабе.</verse>
				<verse number="26">Ці ня з іх прычыны саграшыў Салямон, валадар Ізраіля? У шмат якіх народаў не было валадара, як ён, і ён быў умілаваным Богам сваім, і Бог паставіў яго валадаром над усім Ізраілем; але нават яго ўвялі ў грэх жонкі чужаземныя.</verse>
				<verse number="27">Ці ж можна нам чуць пра вас, што вы робіце ўсё гэтае ліха вялікае, стаўшы нявернымі Богу нашаму, жывучы з жанчынамі чужынскімі?»</verse>
				<verse number="28">І [адзін] з сыноў Ёяды, сына Эліяшыва, вялікага сьвятара, быў зяцем Санвалата Хараняніна, і я прагнаў яго ад сябе.</verse>
				<verse number="29">Узгадай ім, Божа мой, што яны апаганілі сьвятарства і запавет сьвятарства і лявітаў!</verse>
				<verse number="30">І я ачысьціў іх ад усяго чужынскага, і паставіў чэргі сьвятароў і лявітаў, кожнага ў служэньні сваім.</verse>
				<verse number="31">і я [пастанавіў] пра ахвяраваньне дроваў у вызначаны час і пра пяршыны. Узгадай пра мяне, Божа мой, на дабро [мне]!</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="17">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">І сталася [гэта] ў дні Ахашвэроша. Гэты Ахашвэрош валадарыў ад Індыі аж да Куша [і меў] сто дваццаць сем акругаў.</verse>
				<verse number="2">У тыя дні, калі валадар Ахашвэрош сядзеў на пасадзе валадарства свайго, які ў Шушане, сталіцы,</verse>
				<verse number="3">у трэйці год валадараньня свайго ён справіў гасьціну для ўсіх князёў сваіх і слугаў сваіх, гетманаў Пэрсіі і Мэдыі, магнатаў і князёў акругаў, што былі перад ім,</verse>
				<verse number="4">паказваючы багацьце славы валадарства свайго і гонар красы велічнасьці сваёй шмат дзён, сто восемдзясят дзён.</verse>
				<verse number="5">Пасьля сканчэньня дзен гэтых валадар справіў гасьціну для ўсяго народу, які знаходзіўся ў Шушане, сталіцы, ад вялікага аж да малога, сем дзён у садовым панадворку палацу валадара.</verse>
				<verse number="6">Белыя, зялёныя і блакітныя тканіны былі прымацаваны шнурамі з вісону і пурпуру да кольцаў срэбных і слупоў мрамуровых. Залатыя і срэбныя ложкі [стаялі] на падлозе з алябастру, пэрлаў і чорнага мармуру.</verse>
				<verse number="7">І напоі ў посудзе залатым, і посуд ад посуду адрозьніваўся, і віна валадарскага шмат, паводле рукі валадара.</verse>
				<verse number="8">І да піцьця паводле загаду не было прымусу, бо валадар так вызначыў усёй службе дому свайго, каб яны рабілі паводле жаданьня кожнага.</verse>
				<verse number="9">Таксама Вашці, валадарка, справіла банкет для жанчынаў у доме валадарскім, які [належаў] валадару Ахашвэрошу.</verse>
				<verse number="10">У сёмы дзень, калі добра стала на сэрцы валадара ад віна, ён сказаў Мегуману, Бізэце, Харвоне, Бігце і Абагце, Зэтару і Каркасу, сямём эўнухам, якія служылі перад абліччам валадара Ахашвэроша,</verse>
				<verse number="11">каб яны прывялі перад аблічча валадара валадарку Вашці ў кароне валадарскай, каб паказаць народу і князям прыгажосьць ейную, бо яна была вельмі прыгожая.</verse>
				<verse number="12">І адмовілася валадарка Вашці прыйсьці паводле слова валадара да эўнухаў. І моцна загневаўся валадар, і гнеў ягоны ўзгарэўся ў ім.</verse>
				<verse number="13">І сказаў валадар да мудрацоў, якія ведаюць часы, бо справа валадара [ішла] да ўсіх, што ведалі законы і суд.</verse>
				<verse number="14">І найбліжэйшымі да яго былі Каршэна, Шэтар, Адмата, Таршыш, Мэрэс, Марсэн і Мэмухан — сем князёў Пэрсаў і Мэдаў, якія бачылі аблічча валадара і сядзелі першымі ў валадарстве:</verse>
				<verse number="15">«Што зрабіць паводле законаў з валадаркай Вашці за тое, што яна не зрабіла паводле слова валадара Ахашвэроша, [дадзенага] праз рукі эўнухаў?»</verse>
				<verse number="16">І сказаў Мэмухан перад абліччам валадара і князёў: «Не перад адным валадаром завінілася валадарка Вашці, а перад усімі князямі і перад усімі народамі, якія ў-ва ўсіх акругах валадара Ахашвэроша;</verse>
				<verse number="17">Бо разыйдзецца слова пра валадарку да ўсіх жанчынаў, і яны будуць грэбаваць мужамі сваімі, і казаць: “Валадар Ахашвэрош сказаў, каб прывялі валадарку Вашці перад аблічча сваё, а яна не прыйшла”.</verse>
				<verse number="18">І сёньня княгіні Пэрсаў і Мэдаў, якія пачулі пра словы валадаркі, тое самае скажуць усім князям валадара; і будзе шмат пагарды і абурэньня, і злосьці.</verse>
				<verse number="19">Калі валадар [палічыць] добрым, няхай выйдзе слова валадара ад яго, і няхай будзе ўпісана ў законы Пэрсаў і Мэдаў і ня будзе абмінута, што Вашці ня прыйдзе [больш] перад аблічча валадара Ахашвэроша, і годнасьць валадарскую ейную няхай дасьць валадар іншай, лепшай за яе.</verse>
				<verse number="20">І пачуюць загад валадара, які ён зробіць у-ва ўсім валадарстве сваім, хоць яно вялікае, і ўсе жанчыны будуць шанаваць мужоў сваіх ад вялікага аж да малога».</verse>
				<verse number="21">І добрым было слова гэтае ў вачах валадара і князёў, і зрабіў валадар паводле слова Мэмухана.</verse>
				<verse number="22">І ён паслаў лісты ў-ва ўсе акругі валадарскія, у кожную акругу пісьмом ейным і да кожнага народу — моваю ягонай, каб кожны муж быў гаспадаром у доме сваім, і прамоўлена гэта моваю ўсіх народаў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">Пасьля гэтых падзеяў, калі суцішыўся гнеў валадара Ахашвэроша, ён узгадаў пра Вашці, і пра тое, што яна зрабіла, і што было пастаноўлена пра яе.</verse>
				<verse number="2">І сказалі валадару юнакі, якія служылі яму: «Няхай пашукаюць валадару дзяўчын паненак, прыгожых выглядам.</verse>
				<verse number="3">І няхай прызначыць валадар наглядчыкаў у-ва ўсіх акругах валадарства свайго, і няхай яны зьбяруць усіх дзяўчат паненак прыгожага выгляду у Шушан сталіцу, у дом жанчынаў пад нагляд Гэгая, эўнуха валадара, вартаўніка жонак, і няхай дадуць ім адмысловыя масьці.</verse>
				<verse number="4">І няхай дзяўчына, якая будзе найлепшай у вачах валадара, будзе валадаркай замест Вашці». І добрым было гэта слова ў вачах валадара, і ён зрабіў гэтак.</verse>
				<verse number="5">Муж Юдэй быў у Шушане сталіцы; імя ягонае — Мардэхай, сын Яіра, сына Шымэя, сына Кіша, муж з [калена] Бэн’яміна,</verse>
				<verse number="6">які быў узяты з Ерусаліму разам з палонам, які быў выведзены з Ехоніем, валадаром Юды, якога перасяліў Нэвухаднэцар, валадар Бабілонскі.</verse>
				<verse number="7">І быў ён выхавацелем Гадасы, яна ж — Эстэр, дачкі дзядзькі свайго, бо не было ў яе ані бацькі, ані маці. Дзяўчына гэта мела прывабную постаць і прыгожы выгляд. І пасьля сьмерці бацькі ейнага і маці ейнай Мардэхай узяў яе сабе за дачку.</verse>
				<verse number="8">І было абвешчана слова валадара і загад ягоны, і сабралі шмат дзяўчат ў Шушан сталіцу пад нагляд Гэгая, і была ўзята Эстэр у дом валадара пад нагляд Гэгая, вартаўніка жонак.</verse>
				<verse number="9">І была лепшай дзяўчына гэтая ў вачах ягоных, і мела ласку ў яго, і ён пасьпяшаўся даць ёй адмысловыя масьці і прызначанае ёй, і сем дзяўчат даў ёй з дому валадара; і перамясьціў яе і дзяўчат ейных у найлепшае [месца] дому жанчынаў.</verse>
				<verse number="10">Ня выявіла Эстэр народу свайго і нараджэньня свайго, бо Мардэхай загадаў ёй, каб яна не выяўляла [гэтага].</verse>
				<verse number="11">І кожны дзень Мардэхай прыходзіў да панадворку дому жанчынаў, каб даведацца, як маецца Эстэр і што робіцца з ёю.</verse>
				<verse number="12">І прыходзіла чарга кожнай дзяўчыне ўваходзіць да валадара Ахашвэроша пры сканчэньні дванаццаці месяцаў знаходжаньня іх паводле закону жонак, бо столькі цягнуцца дні падрыхтоўкі іхняй, шэсьць месяцаў — алеем міра і шэсьць месяцаў — пахнідламі і адмысловымі масьцямі жаночымі.</verse>
				<verse number="13">І тады дзяўчына ўваходзіла да валадара, і ўсё, што яна казала, давалі ёй, калі яна ішла з дому жанчынаў ў дом валадара.</verse>
				<verse number="14">Увечары яна ішла, а раніцаю вярталася ў другі дом жанчынаў, пад нагляд Шаашгаза, эўнуха валадара, вартаўніка наложніцаў; і ўжо не прыходзіла да валадара, хіба толькі валадар пажадаў яе, і паклікалі яе на імя.</verse>
				<verse number="15">Калі прыйшла чарга Эстэры, дачкі Абіхаіла, дзядзькі Мардэхая, якую ён ўзяў сабе за дачку, ісьці да валадара, тады яна не прасіла нічога, акрамя таго, пра што сказаў ёй Гэгай, эўнух валадара, вартаўнік жонак. І мела Эстэр зычлівасьць у вачох усіх, хто бачыў яе.</verse>
				<verse number="16">І была Эстэр узятая да валадара Ахашвэроша ў валадарскі дом ягоны, у дзясяты месяц, значыцца месяц Тэвэт, у сёмы год валадараньня ягонага.</verse>
				<verse number="17">І пакахаў валадар Эстэр па-над усіх жанчынаў, і яна мела ў яго ласку і зычлівасьць па-над усіх дзяўчынаў; і ён узлажыў карону валадарскую на галаву ейную, і зрабіў яе валадаркаю замест Вашці.</verse>
				<verse number="18">І справіў валадар банкет вялікі для ўсіх князёў сваіх і слугаў сваіх, банкет дзеля Эстэры, і зрабіў палёгку акругам, і раздаў дары з рукі валадара.</verse>
				<verse number="19">А калі зьбіралі дзяўчын другі раз, Мардэхай сядзеў пры браме валадарскай,</verse>
				<verse number="20">Эстэр не выяўляла паходжаньня свайго і народу свайго, як загадаў ёй Мардэхай; а слова Мардэхая Эстэр выконвала гэтаксама, як тады, калі была ў яго на выхаваньні.</verse>
				<verse number="21">У тыя дні, калі Мардэхай сядзеў пры браме валадарскай, разгневаліся Бігтан і Тэрэш, два эўнухі валадара, якія вартавала парогі, і шукалі, каб выцягнуць руку на валадара Ахашвэроша.</verse>
				<verse number="22">І даведаўся пра гэтую справу Мардэхай, і паведаміў валадарцы Эстэр, а Эстэр пераказала валадару ад імя Мардэхая.</verse>
				<verse number="23">І дасьледавалі справу гэтую і знайшлі, і іх абодвух павесілі на дрэве. І запісалі [пра гэта] ў кнігу летапісаў перад абліччам валадара.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">Пасьля гэтых падзеяў узьвялічыў валадар Ахашвэрош Амана, сына Гамэдата, Агагяніна, і ўзьняў яго, і паставіў пасад ягоны вышэй за ўсіх князёў, якія [былі] з ім.</verse>
				<verse number="2">І ўсе слугі валадара, якія [былі] пры браме валадарскай, кленчылі і схіляліся перад Аманам, бо гэтак загадаў валадар. А Мардэхай ня кленчыў і не схіляўся.</verse>
				<verse number="3">І сказалі слугі валадара, якія пры браме валадарскай, Мардэхаю: «Чаму ты парушаеш прыказаньне валадара?»</verse>
				<verse number="4">І сталася, што яны гаварылі яму кожны дзень, а ён ня слухаў іх, і яны данесьлі Аману, каб паглядзець, ці вытрывае ў слове Мардэхай, бо ён выявіў, што ён — Юдэй.</verse>
				<verse number="5">І ўбачыў Аман, што Мардэхай ня кленчыць і не пакланяецца яму, і напоўніўся Аман гневам.</verse>
				<verse number="6">І ён пагрэбаваў у вачах сваіх узьняць руку сваю на аднаго Мардэхая, але калі выявілі яму народ Мардэхая, шукаў Аман, каб выгубіць усіх Юдэяў, народ Мардэхая, які ў-ва ўсім валадарстве Ахашвэроша.</verse>
				<verse number="7">У першы месяц, значыцца месяц Нісан, у дванадцаты год валадара Ахашвэроша, кідалі пур, значыцца жэрабя, перада абліччам Амана дзень пры дні, месяц пры месяцы, і [жэрабя выпала] на дванаццаты [месяц] Адар.</verse>
				<verse number="8">І сказаў Аман валадару Ахашвэрошу: «Ёсьць адзін народ, расьцярушаны і падзелены паміж народамі ў-ва ўсіх акругах валадарства твайго; і законы іхнія розьняцца ад [законаў] усіх народаў, і законаў валадара яны не выконваюць; і валадару не карысна пакінуць іх [без увагі].</verse>
				<verse number="9">Калі валадару гэта [падаецца] добрым, няхай будзе напісана, каб яны былі выгублены; і я адважу дзесяць тысячаў талентаў срэбра на рукі тых, якія зробяць гэтую працу, каб занесьлі ў скарбніцу валадара».</verse>
				<verse number="10">І зьняў валадар сыгнэт свой з рукі сваёй і даў яго Аману, сыну Гамэдата, Агагяніну, ворагу Юдэяў.</verse>
				<verse number="11">І сказаў валадар Аману: «Срэбра гэтае аддаю табе, і народ гэты. Рабі з ім, як добра ў вачах тваіх».</verse>
				<verse number="12">І паклікалі пісараў валадарскіх ў трынаццаты дзень першага месяца, і яны напісалі ўсё, што загадаў Аман, да сатрапаў валадара і да ваяводаў, якія ў кожнай акрузе, і князям кожнага народу, у кожную акругу пісьмом ейным і кожнаму народу — моваю ягонай; напісалі ад імя валадара Ахашвэроша, і запячаталі сыгнэтам валадара.</verse>
				<verse number="13">І пасланы былі лісты ганцамі ў-ва ўсе акругі валадарскія, каб вынішчыць, забіць і выгубіць усіх Юдэяў, ад юнака аж да старога, дзяцей і жанчынаў, у адзін дзень, трынаццаты дзень дванаццатага месяца, значыцца месяца Адар, і маёмасьць іхнюю разрабаваць.</verse>
				<verse number="14">Водпіс гэтага пісаньня каб быў перададзены як закон у кожную акругу, каб быў абвешчаны ўсім народам, каб яны былі гатовыя да гэтага дня.</verse>
				<verse number="15">Ганцы выйшлі, сьпяшаючыся паводле слова валадара, і закон быў абвешчаны ў Шушане сталіцы. І валадар і Аман селі, каб піць, а горад Шушан быў у замяшаньні.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">А Мардэхай даведаўся пра ўсё, што зрабілася, і разьдзёр Мардэхай шаты свае, і апрануў на сябе зрэбніцу і попел; і выйшаў на сярэдзіну гораду, і крычаў крыкам вялікім і голасным.</verse>
				<verse number="2">І прыйшоў аж да брамы валадарскай, бо нельга было ўваходзіць у браму валадарскую ў зрэбніцы.</verse>
				<verse number="3">І ў кожнай акрузе і месцы, куды дайшло слова валадара і закон ягоны, была вялікая жалоба ў Юдэяў і пост, і плач, і галашэньне; і зрэбніца і попел сталіся ложкам для мноства.</verse>
				<verse number="4">І прыйшлі дзяўчаты Эстэр і эўнухі ейныя, і паведамілі ёй, і вельмі захвалявалася валадарка, і паслала шаты, каб Мардэхай апрануў [іх] і зьняў з сябе зрэбніцу сваю, але ён не прыняў.</verse>
				<verse number="5">І паклікала Эстэр Гатаха, [аднаго] з эўнухаў валадара, якога ён прыставіў да яе, і загадала даведацца пра Мардэхая, што гэта і чаму гэта.</verse>
				<verse number="6">І пайшоў Гатах да Мардэхая на гарадскую плошчу, якая перад брамай валадарскай.</verse>
				<verse number="7">І паведаміў яму Мардэхай пра ўсё, што адбылося з ім, і пра вызначаную [вагу] срэбра, якое абяцаў Аман адважыць у скарбніцу валадарскую за Юдэяў, каб выгубіць іх.</verse>
				<verse number="8">І даў яму водпіс ліста закону, выдадзенага ў Шушане на вынішчэньне іх, каб паказаў Эстэр і паведаміў ёй, і загадаў ёй, каб яна пайшла да валадара маліць яго і прасіць яго за народ свой.</verse>
				<verse number="9">І прыйшоў Гатах, і паведаміў Эстэр словы Мардэхая.</verse>
				<verse number="10">І сказала Эстэр Гатаху, і загадала [пераказаць] Мардэхаю:</verse>
				<verse number="11">«Усе слугі валадара і народ акругаў валадарскіх ведаюць, што для кожнага мужчыны і жанчыны, хто ўвойдзе да валадара на ўнутраны панадворак, калі яго ня клікалі, адзін закон — мае быць забіты, і толькі той, да каго выцягне валадар ськіпетр свой залаты, будзе жыць. А мяне ня клікалі, каб прыйсьці да валадара, вось ужо трыццаць дзён».</verse>
				<verse number="12">І ён паведаміў Мардэхаю словы Эстэр.</verse>
				<verse number="13">І сказаў Мардэхай, каб адказалі Эстэр: «Ня думай у душы тваёй, што ты [адна] з ўсіх Юдэяў уцячэш у доме валадарскім [ад загубы].</verse>
				<verse number="14">Бо калі моўчкі прамаўчыш у гэты час, палёгка і выратаваньне прыйдзе для Юдэяў з іншага месца, а ты і дом бацькі твайго загініце. І хто ведае, ці ня дзеля такога часу, як гэты, ты дасягнула валадарства?»</verse>
				<verse number="15">І сказала Эстэр, каб адказалі Мардэхаю:</verse>
				<verse number="16">«Ідзі, зьбяры ўсіх Юдэяў, якія знаходзяцца ў Шушане, і посьціце за мяне, і ня ешце і ня піце тры дні, ані ўдзень, ані ўночы; і я, і дзяўчаты мае будзем таксама посьціць, і тады я пайду да валадара, хоць гэта не паводле закону, і калі маю загінуць, дык загіну».</verse>
				<verse number="17">І адыйшоў Мардэхай і зрабіў усё, як загадала яму Эстэр.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">І сталася на трэйці дзень, і апранулася Эстэр у [шаты] валадарскія, і стала на ўнутраным панадворку дому валадара, насупраць дому валадара. А валадар сядзеў на валадарскім пасадзе сваім у доме валадарскім насупраць уваходу ў дом.</verse>
				<verse number="2">І сталася, калі валадар убачыў валадарку Эстэр, якая стаіць на панадворку, яна знайшла ласку ў вачах ягоных, і выцягнуў валадар да Эстэр ськіпетр залаты, які ў руцэ ягонай, і наблізілася Эстэр, і дакранулася да скіпетра.</verse>
				<verse number="3">І сказаў ёй валадар: «Што табе, валадарка Эстэр, і якая просьба твая? Нават палова валадарства будзе дадзена табе».</verse>
				<verse number="4">І сказала Эстэр: «Калі добра для валадара, няхай прыйдзе валадар і Аман сёньня на гасьціну, якую я прыгатавала яму».</verse>
				<verse number="5">І сказаў валадар: «Прысьпешце Амана, каб зрабіць паводле слова Эстэр». І прыйшоў валадар і Аман на гасьціну, якую прыгатавала Эстэр.</verse>
				<verse number="6">І сказаў валадар Эстэр, выпіўшы віна: «Якое жаданьне тваё? І будзе дадзена табе. І якая просьба твая? Аж да паловы валадарства, і будзе выканана».</verse>
				<verse number="7">І адказала Эстэр, і сказала: «Жаданьне маё і просьба мая:</verse>
				<verse number="8">Калі я знайшла ласку ў вачах валадара, і калі добра для валадара паслухаць жаданьне маё і зрабіць паводле просьбы маёй, няхай прыйдзе валадар і Аман на гасьціну, якую я зраблю ім, і заўтра я зраблю паводле слова валадара».</verse>
				<verse number="9">І выйшаў Аман у той дзень вясёлы і з добрым [настроем] сэрца. І ўбачыў Аман Мардэхая ў браме валадарскай, і той ня ўстаў, і не крануўся з месца перад ім, і напоўніўся Аман гневам на Мардэхая.</verse>
				<verse number="10">І апанаваў сябе Аман, і прыйшоў у дом свой, і паслаў паклікаць да сябе сяброў сваіх і Зэрэш, жонку сваю.</verse>
				<verse number="11">І распавёў ім Аман пра славу багацьця свайго, і пра мноства сыноў сваіх, і пра ўсё тое, як узьвялічыў яго валадар і як ўзвысіў яго па-над князямі і слугамі валадарскімі.</verse>
				<verse number="12">І сказаў Аман: «Нават валадарка Эстэр акрамя мяне [нікога] ня клікала з валадаром на гасьціну, якую яна прыгатавала; і таксама заўтра я пакліканы з валадаром да яе.</verse>
				<verse number="13">Але ўсё гэта не пакідае ў супакоі мяне ўвесь гэты час, пакуль я бачу Мардэхая Юдэя, які сядзіць пры браме валадарскай».</verse>
				<verse number="14">І сказала яму Зэрэш, жонка ягоная, і ўсе сябры ягоныя: «Няхай падрыхтуюць дрэва высокае ў пяцьдзясят локцяў, і раніцаю скажы валадару, і павесяць Мардэхая на ім, і пойдзеш на гасьціну з валадаром вясёлым». І было добрым гэтае слова для Амана, і ён падрыхтаваў дрэва.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="6">
				<verse number="1">У тую ноч адыйшоў сон ад валадара, і ён сказаў, каб прынесьлі кнігу летапісу для памяці, і чыталі яе перад валадаром.</verse>
				<verse number="2">І знайшлі запісанае пра тое, што паведаміў Мардэхай пра Бігтану і Тэрэша, двух эўнухаў валадара, якія вартавалі парогі і якія намагаліся ўзьняць руку на валадара Ахашвэроша.</verse>
				<verse number="3">І сказаў валадар: «Якое ўшанаваньне і ўзьвелічэньне былі зроблены Мардэхаю за гэта?» І сказалі юнакі валадара, якія служылі яму: «Ня зроблена яму анічога».</verse>
				<verse number="4">І сказаў валадар: «Хто на панадворку?» А Аман прыйшоў на вонкавы панадворак дому валадара сказаць валадару, каб павесілі Мардэхая на дрэве, якое ён падрыхтаваў для яго.</verse>
				<verse number="5">І сказалі юнакі валадара яму: «Вось, Аман стаіць на панадворку». І сказаў валадар: «Няхай ён увойдзе».</verse>
				<verse number="6">І ўвайшоў Аман. І сказаў яму валадар: «Што зрабіць таму чалавеку, якога валадар хоча ўшанаваць?» І сказаў Аман у сэрцы сваім: «Каму жадае валадар зрабіць ушанаваньне больш, чым мне?»</verse>
				<verse number="7">І сказаў Аман валадару: «Чалавеку, якога валадар хоча ўшанаваць,</verse>
				<verse number="8">няхай прынясуць шату валадарскую, у якую апранаецца валадар, і прывядуць каня, на якім езьдзіць верхам валадар, і узложаць карону валадарства на галаву ягоную.</verse>
				<verse number="9">І няхай дадуць шаты і каня ў рукі анаго з найзначнейшых князёў валадара, і апрануць таго чалавека, якога валадар хоча ўшанаваць, і павядуць яго на кані на гарадзкую плошчу, і будуць клікаць перад ім: “Гэтак робіцца таму чалавеку, якога валадар хоча ўшанаваць!”»</verse>
				<verse number="10">І сказаў валадар Аману: «Пасьпяшайся, вазьмі шату і каня, як ты сказаў, і зрабі гэта Мардэхаю Юдэю, які сядзіць пры браме валадарскай. Ня прапусьці анічога з таго, што ты сказаў».</verse>
				<verse number="11">І ўзяў Аман шату і каня, і апрануў Мардэхая, і вывеў яго на кані на гарадзкую плошчу, і клікаў перад ім: «Гэтак робіцца таму чалавеку, якога валадар хоча ўшанаваць!»</verse>
				<verse number="12">І вярнуўся Мардэхай да брамы валадарскай, а Аман пасьпяшаўся ў дом свой у смутку і закрыўшы галаву.</verse>
				<verse number="13">І распавёў Аман Зарэш, жонцы сваёй, і ўсім сябрам сваім пра ўсё, што напаткала яго. І сказалі яму мудрацы ягоныя і Зарэш, жонка ягоная: «Калі з насеньня Юдэйскага Мардэхай, перад абліччам якога ты пачаў падаць, ты не пераможаш яго, але падаючы, упадзеш перад абліччам ягоным».</verse>
				<verse number="14">Калі яны яшчэ размаўлялі з ім, прыйшлі эўнухі валадарскія і прысьпешвалі, каб прывесьці Амана на гасьціну, якую падрыхтавала Эстэр.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="7">
				<verse number="1">І прыйшоў валадар і Аман на гасьціну да валадаркі Эстэр.</verse>
				<verse number="2">І сказаў валадар Эстэр таксама ў другі дзень, выпіўшы віна: «Якое жаданьне тваё, валадарка Эстэр? І будзе дадзена табе. І якая просьба твая? Нават палова валадарства, і будзе выканана».</verse>
				<verse number="3">І адказала валадарка Эстэр, і сказала: «Калі я знайшла ласку ў вачах тваіх, валадару, і калі валадару гэта [падаецца] добрым, няхай будзе падаравана мне жыцьцё маё паводле жаданьня майго і народ мой на просьбу маю!</verse>
				<verse number="4">Бо прададзены мы, я і народ мой, на вынішчэньне, забіцьцё і загубу. Калі б мы былі прададзены як нявольнікі і нявольніцы, я маўчала б, хоць прыгнятальнік не аднагародзіў бы шкоды валадару».</verse>
				<verse number="5">І сказаў валадар Ахашвэрош, і сказаў валадарцы Эстэр: «Хто гэта такі? І дзе той, які напоўніў сэрца сваё, каб зрабіць гэтак?»</verse>
				<verse number="6">І сказала Эстэр: «Прыгнятальнік і вораг — гэты нягодны Аман!» І Аман спалохаўся перад абліччам валадара і валадаркі.</verse>
				<verse number="7">І валадар устаў ад піцьця віна ў гневе сваім, і [пайшоў] у палацовы сад. А Аман стаў прасіць валадарку Эстэр за жыцьцё сваё, бо ён бачыў, што будзе канец ягоны ліхі ад валадара.</verse>
				<verse number="8">І валадар вярнуўся з палацовага саду ў дом, [дзе] піў віно, а Аман быў упаўшы да ложку, на якім была Эстэр. І сказаў валадар: «Ці яшчэ згвалціш валадарку ў прысутнасьці маёй у доме?» Слова выйшла з вуснаў валадара, і закрылі аблічча Аману.</verse>
				<verse number="9">І сказаў Харбона, адзін з эўнухаў, які перада абліччам валадара: «Вось дрэва, што паставіў Аман для Мардэхая, які рабіў добрае для валадара, стаіць каля дому Амана, вышынёю на пяцьдзясат локцяў». І сказаў валадар: «Павесьце яго на ім».</verse>
				<verse number="10">І павесілі Амана на дрэве, якое ён падрыхтаваў для Мардэхая. І гнеў валадара суцішыўся.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="8">
				<verse number="1">У той дзень валадар Ахашвэрош аддаў валадарцы Эстэр дом Амана, прыгнятальніка Юдэяў; а Мардэхай прыйшоў перад аблічча валадра, бо Эстэр паведаміла, хто ён для яе.</verse>
				<verse number="2">І зьняў валадар сыгнэт свой, які ён забраў у Амана, і аддаў яго Мардэхаю; і паставіла Эстэр Мардэхая над домам Амана.</verse>
				<verse number="3">І працягнула Эстэр, і гаварыла перад абліччам валадара, і ўпала ля ног ягоных, і плакала і маліла яго адвярнуць ліха Амана Агагяніна і намер ягоны, які ён надумаў супраць Юдэяў.</verse>
				<verse number="4">І выцягнуў валадар да Эстэры скіпетр залаты; і ўстала Эстэр, і стала перад абліччам валадара,</verse>
				<verse number="5">і сказала: «Калі добрым [падаецца] валадару, і калі я знайшла ласку перада абліччам ягоным, і адпаведная справа гэтая перад абліччам валадара, і калі я добрая ў вачах ягоных, няхай будзе напісана, каб былі вернуты лісты, прыдумка Амана, сына Гамэдата, Агагяніна, якія ён напісаў, каб выгубіць Юдэяў у-ва ўсіх акругах валадарскіх.</verse>
				<verse number="6">Бо як я магу глядзець на ліха, якое прыйдзе на народ мой, і як я магу глядзець на загубу родзічаў маіх?»</verse>
				<verse number="7">І сказаў валадар Ахашвэрош валадарцы Эстэр і Мардэхаю Юдэю: «Вось, дом Амана я аддаў Эстэр, і яго павесілі на дрэве за тое, што ён выцягнуў руку сваю на Юдэяў.</verse>
				<verse number="8">І вы напішыце пра Юдэяў, што добра ў вачах вашых, у імя валадара і запячатайце сыгнэтам валадарскім; бо ліст напісаны ў імя валадара і запячатаны сыгнэтам валадарскім нельга зьмяніць».</verse>
				<verse number="9">І былі пакліканыя пісары валадарскія ў той час у трэйці месяц, значыцца ў месяц Сыван, у дваццаць трэйці дзень, і напісалі ўсё так, як загадаў Мардэхай, да Юдэяў і сатрапаў, і да ваяводаў, і князёў акругаў, якія ад Індыі аж да Куша, да ста дваццаці сямі акругаў, у кожную акругу пісьмом ейным і да кожнага народу моваю ягонаю, і да Юдэяў пісьмом іхнім і моваю іхняю.</verse>
				<verse number="10">І напісаў ён у імя валадара Ахашвэроша, і запячатаў сыгнэтам валадарскім, і паслаў лісты праз рукі ганцоў конных, якія езьдзяць на дрыгантах хуткіх і на мулах маладых,</verse>
				<verse number="11">пра тое, што валадар дазваляе Юдэям у кожным горадзе сабрацца і стаць на абарону жыцьця свайго, каб зьнішчыць, забіць і загубіць усіх ваяроў у народзе і ў акрузе, якія прыгнятаюць іх, дзяцей і жанчынаў, і маёмасьць іхнюю разрабаваць,</verse>
				<verse number="12">у адзін дзень ў-ва ўсіх акругах валадара Ахашвэроша ў трынаццаты [дзень] дванаццатага месяца, значыць месяца Адар.</verse>
				<verse number="13">Водпіс пісаньня гэтага даецца як закон у акрузе і абвяшчаецца ўсім народам, і каб Юдэі былі гатовыя ў той дзень адпомсьціць ворагам сваім.</verse>
				<verse number="14">Ганцы, якія ехалі на дрыгантах хуткіх, выехалі, падганяныя і прысьпешваныя словам валадара. І закон быў абвешчаны ў Шушане сталіцы.</verse>
				<verse number="15">А Мардэхай выйшаў ад аблічча валадара ў шаце валадарскай, блакітнай і белай, і [на ім] — вялікая залатая карона і плашч з вісону і пурпуру. І горад Шушан радаваўся і весяліўся.</verse>
				<verse number="16">У Юдэяў была яснасьць і радасьць, і весялосьць, і ўшанаваньне.</verse>
				<verse number="17">І ў кожнай акрузе, і ў кожным горадзе на [ўсякім] месцы, куды прыйшло слова валадара і загад ягоны, у Юдэяў была весялосьць і радасьць, і банкет, і сьвята. І шмат хто з народаў зямлі сталі Юдэямі, бо страх перад Юдэямі ахапіў іх.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="9">
				<verse number="1">І ў дванаццаты месяц, значыцца месяц Адар, у трынаццаты дзень яго, калі прыйшоў час споўніцца слову валадара і загаду ягонаму, у той дзень, калі ворагі Юдэяў спадзяваліся запанаваць над імі, і зьмянілася ўсё, так што Юдэі запанавалі над ворагамі сваімі,</verse>
				<verse number="2">сабраліся Юдэі ў гарадах сваіх, у-ва ўсіх акругах валадара, каб узьняць руку на тых, якія шукалі ім ліха; і ніхто ня стаў перад абліччам іхнім, бо страх перад імі ахапіў усе народы.</verse>
				<verse number="3">І усе князі акругаў і сатрапы, і ваяводы, і выканаўцы працаў валадарскіх падтрымлівалі Юдэяў, бо ахапіў іх страх перад Мардэхаем.</verse>
				<verse number="4">Бо вялікі быў Мардэхай у доме валадара, і вестка пра яго разыходзілася ў-ва ўсе акругі, бо чалавек гэты, Мардэхай, падымаўся і ўзьвялічваўся.</verse>
				<verse number="5">І білі Юдэі ўсіх ворагаў сваіх ударамі мяча, забіваючы і зьнішчаючы, і рабілі паводле жаданьня свайго тым, што ненавідзелі іх.</verse>
				<verse number="6">У Шушане сталіцы забілі Юдэі і вынішчылі пяцьсот чалавек.</verse>
				<verse number="7">І Паршандату, і Далфона, і Аспату,</verse>
				<verse number="8">і Парату, і Адалію, і Арыдату,</verse>
				<verse number="9">і Пармашту, і Арысая, і Арыдая, і Ваізату, —</verse>
				<verse number="10">дзесяць сыноў Амана, сына Гамэдата, прыгнятальніка Юдэяў, яны забілі, але на рабаваньне ня выцягнулі рукі сваёй.</verse>
				<verse number="11">У той дзень дайшоў перад аблічча валадара лік забітых у Шушане сталіцы.</verse>
				<verse number="12">І сказаў валадар валадарцы Эстэр: «У Шушане сталіцы забілі Юдэі і выгубілі пяцьсот чалавек і дзесяцёх сыноў Амана. А ў пазасталых акругах валадарскіх што яны зрабілі? Якое жаданьне тваё? І яно будзе дадзена табе. І якая яшчэ просьба твая? І так станецца».</verse>
				<verse number="13">І сказала Эстэр: «Калі валадару [падаецца] добрым, няхай таксама дазволена будзе Юдэям, якія ў Шушане, і заўтра рабіць паводле закону сёньняшняга дня. А дзесяцёх сыноў Амана няхай павесяць на дрэве».</verse>
				<verse number="14">І сказаў валадар зрабіць гэтак, і быў абвешчаны закон у Шушане, і дзесяцёх сыноў Амана павесілі.</verse>
				<verse number="15">І сабраліся Юдэі, якія ў Шушане, таксама ў чатырнаццаты дзень месяца Адар, і забілі ў Шушане трыста чалавек, але на рабаваньне ня выцягнулі рукі сваёй.</verse>
				<verse number="16">А рэшта Юдэяў, якія [былі] ў акругах валадарскіх, сабраліся і сталі на [абарону] жыцьця свайго, і супакоіліся ад ворагаў сваіх, і забілі тых, якія ненавідзелі іх, семдзясят тысячаў, але на рабаваньне ня выцягнулі рукі сваёй.</verse>
				<verse number="17">[Так было] у трынаццаты дзень месяца Адара; а ў чатырнаццаты [дзень] яны супакоіліся і зрабілі днём частаваньня і радасьці.</verse>
				<verse number="18">А Юдэі, якія [былі] ў Шушане, сабраліся ў трынаццаты дзень яго і ў чатырнаццаты дзень яго; а ў пятнаццаты дзень яго супакоіліся, і зрабілі яго днём частаваньня і радасьці.</verse>
				<verse number="19">Дзеля гэтага Юдэі местачковыя, якія жывуць у гарадах неагароджаных, праводзяць чатырнаццаты дзень месяца Адар ў радасьці і частаваньня, як дзень сьвяточны, пасылаючы адны адным падарункі.</verse>
				<verse number="20">І апісаў Мардэхай гэтыя падзеі, і паслаў лісты да ўсіх Юдэяў, якія ў-ва ўсіх акругах валадара Ахашвэроша, да блізкіх і да далёкіх,</verse>
				<verse number="21">Каб яны з’абавязаліся сьвяткаваць чатырнаццаты дзень месяца Адар і пятнаццаты дзень яго, год у год,</verse>
				<verse number="22">як дні, у якія Юдэі супакоіліся ад ворагаў сваіх, і [як] той месяц, у які замяніўся для іх смутак у радасьць, і жалоба — у дзень сьвяточны, каб яны зрабілі іх днямі частаваньня і радасьці, пасылаючы адны адным падарункі і дары для бедных.</verse>
				<verse number="23">І прынялі Юдэі тое, што ўжо самі пачалі рабіць, і пра што Мардэхай напісаў ім,</verse>
				<verse number="24">што Аман, сын Гамэдата, Агагянін, прыгнятальнік Юдэяў, думаў загубіць Юдэяў і кідаў пур, значыцца жэрабя, каб расьцярушыць іх і загубіць іх,</verse>
				<verse number="25">і што [Эстэр] прыйшла перад аблічча валадара, і ён сказаў у лісьце, каб намер нягодны, які ён надумаў супраць Юдэяў, зьвярнуўся на галаву ягоную, і павесілі яго і сыноў ягоных на дрэве.</verse>
				<verse number="26">Дзеля гэтага назвалі дні гэтыя Пурым, ад слова “пур”. Дзеля гэтага паводле ўсіх словаў лісту гэтага і таго, што самі бачылі і што адбылося з імі,</verse>
				<verse number="27">пастаўляючы, пастанавілі Юдэі і прынялі на сябе і на насеньне сваё, і на ўсіх, хто далучыцца да іх, непарушна сьвяткаваць гэтыя два дні паводле напісанага пра іх і паводле тэрміну іхняга, кожны год;</verse>
				<verse number="28">І дні гэтыя маюць узгадвацца і сьвяткавацца ў-ва ўсіх пакаленьнях, у кожнай сям’і, і кожнай акрузе, і ў кожным горадзе. І дні гэтыя Пурыму не забудуцца сярод Юдэяў, памяць пра іх ня зьнішчыцца ў насеньні іхнім.</verse>
				<verse number="29">І напісала Эстэр валадарка, дачка Абіхаіла, і Мардэхай Юдэй з усёю ўладаю, каб выконвалі гэты другі ліст пра Пурым.</verse>
				<verse number="30">І паслалі лісты да ўсіх Юдэяў, у сто дваццаць сем акругаў валадарства Ахашвэроша са словамі супакою і праўды,</verse>
				<verse number="31">каб прызначыць гэтыя дні Пурыму ў тэрмін іхні, які прызначыў ім Мардэхай Юдэй і Эстэр валадарка, і як яны [самі] прызначылі сабе і насеньню свайму напамін посту і галашэньня свайго.</verse>
				<verse number="32">І слова Эстэр зацьвердзіла гэты напамін пра Пурым, і было ўпісана ў кнігу.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="10">
				<verse number="1">І наклаў валадар Ахашвэрош падатак на зямлю і выспы марскія.</verse>
				<verse number="2">І ўсе дзеі ўлады ягонай і магутнасьці ягонай, і апісаньне велічы Мардэхая, якога ўзьвялічыў валадар, вось, яны запісаныя ў Кнізе летапісу валадароў Мэдаў і Пэрсаў.</verse>
				<verse number="3">Бо Мардэхай Юдэй [быў] другі пасьля валадара Ахашвэроша і вялікі ў Юдэяў, і [быў] ён даспадобы мноству братоў сваіх, і шукаў дабра для народу свайго, і абвяшчаў супакой усяму насеньню свайму.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="18">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Чалавек на імя Ёў жыў у зямлі Уц, і быў ён чалавек шчыры і справядлівы, баяўся Бога і пазьбягаў зла.</verse>
				<verse number="2">І нарадзілася яму сем сыноў і тры дачкі.</verse>
				<verse number="3">І была маёмасьць ягоная — сем тысячаў авечак, тры тысячы вярблюдаў, пяцьсот параў валоў, пяцьсот асьліцаў і вельмі шмат слугаў. І быў чалавек той найбольшым сярод ўсіх сыноў Усходу.</verse>
				<verse number="4">Сыны ягоныя зьбіраліся адзін у аднаго і банкетавалі ў доме кожнага па чарзе. І запрашалі яны таксама тры сястры свае есьці і піць разам з імі.</verse>
				<verse number="5">Калі спыняліся чэргі баляваньня, Ёў пасылаў да іх, каб выканаць ачышчэньне іх. І ўставаў ён рана, і складаў ахвяры цэласпаленьня за кожнага з іх, бо казаў: «Можа, сыны мае нечым саграшылі і зьняважылі Бога ў сэрцах сваіх?» Так рабіў Ёў у-ва ўсе дні.</verse>
				<verse number="6">Аднойчы, калі сыны Божыя прыйшлі стаць перад ГОСПАДАМ, між імі прыйшоў і шатан.</verse>
				<verse number="7">І сказаў ГОСПАД шатану: «Адкуль прыйшоў ты?» І адказаў шатан ГОСПАДУ, і сказаў: «Я абыйшоў зямлю і хадзіў па ёй».</verse>
				<verse number="8">І сказаў ГОСПАД шатану: «Ці зьвярнуў ты ўвагу на слугу Майго, Ёва, якому няма подобнага на зямлі. Ён — чалавек шчыры і справядлівы, баіцца Бога і пазьбягае зла».</verse>
				<verse number="9">І адказаў шатан ГОСПАДУ, і сказаў: «Ці ж Ёў задарма баіцца Бога?</verse>
				<verse number="10">Ці ж не атачыў Ты дабраславенствам Тваім і яго, і дом ягоны, і ўсю маёмасьць ягоную, і працу рук ягоных, і ці не павялічваецца маёмасьць ягоная на зямлі?</verse>
				<verse number="11">Але выцягні крыху руку Тваю і дакраніся да ўсяго, што ён мае, напэўна будзе зьневажаць Цябе у твар».</verse>
				<verse number="12">І сказаў ГОСПАД шатану: «Вось, усё, што ён мае, у руцэ тваёй, толькі яго самога не чапай». І зыйшоў шатан ад аблічча ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="13">І калі аднаго дня сыны і дочкі ягоныя елі і пілі віно ў доме найстарэйшага брата,</verse>
				<verse number="14">прыйшоў пасланец да Ёва і паведаміў: «Валы аралі, а асьліцы пасьвіліся побач,</verse>
				<verse number="15">і раптам напалі Савейцы і пазабіралі іх, а слугаў пазабівалі мячом. Ацалеў толькі я адзін, каб сказаць табе».</verse>
				<verse number="16">І калі ён яшчэ гаварыў, прыбег іншы і сказаў: «Агонь Божы зыйшоў з неба і папаліў авечак і слугаў. Я адзін ацалеў, каб паведаміць табе пра гэта».</verse>
				<verse number="17">І калі ён яшчэ гаварыў, прыйшоў іншы і сказаў: «Хальдэйцы сабралі тры дружыны, напалі на вярблюдаў і пагналі іх, а слугаў мячом пазабівалі. Я адзін уцёк, каб паведаміць табе».</verse>
				<verse number="18">І калі ён яшчэ гаварыў, прыбег іншы і сказаў: «Калі сыны твае і дочкі елі і пілі віно ў доме найстарэйшага брата свайго,</verse>
				<verse number="19">раптам паднялася страшэнная бура з пустыні, зрушыла чатыры вуглы дому, які ўпаў і падушыў дзяцей тваіх, і яны памерлі. Ацалеў я адзін, каб паведаміць табе».</verse>
				<verse number="20">І ўстаў Ёў, і разьдзёр адзеньне сваё, і абгаліў галаву, і ўпаў на зямлю, і пакланіўся,</verse>
				<verse number="21">і сказаў: «Голы я выйшаў з улоньня маці маёй, і голы вярнуся туды. ГОСПАД даў, і ГОСПАД забраў. Няхай будзе імя ГОСПАДА дабраслаўлёным!»</verse>
				<verse number="22">І ў-ва ўсім гэтым не саграшыў Ёў, і нічога неразважнага супраць Бога не сказаў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">І сталася, што аднаго дня прыйшлі сыны Божыя стаць перад ГОСПАДАМ; між іх прыйшоў і шатан, каб стаць перад Ім.</verse>
				<verse number="2">І сказаў ГОСПАД шатану: «Адкуль ты прыйшоў?» І адказаў шатан, і сказаў: «Я абыйшоў зямлю і хадзіў па ёй».</verse>
				<verse number="3">І сказаў ГОСПАД шатану: «Ці зьвярнуў ты ўвагу на слугу Майго, Ёва, якому няма падобнага на зямлі. Чалавек ён шчыры і справядлівы, баіцца Бога і пазьбягае зла, і захоўвае моцна нявіннасьць сваю. А ты намаўляў Мяне супраць яго, каб Я зруйнаваў яго без прычыны».</verse>
				<verse number="4">І адказаў шатан ГОСПАДУ, і сказаў: «Скуру за скуру, а за жыцьцё сваё аддасць чалавек усё, што мае.</verse>
				<verse number="5">Выцягні толькі руку Тваю і дакраніся да костак ягоных і цела ягонага, і напэўна будзе ён зьневажаць Цябе ў твар».</verse>
				<verse number="6">І сказаў ГОСПАД шатану: «Вось, ён у руцэ тваёй, толькі жыцьцё захавай яму».</verse>
				<verse number="7">І выйшаў шатан ад аблічча ГОСПАДА, і наслаў на Ёва ліхую праказу ад падэшвы нагі аж па самы чуб ягоны.</verse>
				<verse number="8">І часаў той сябе чарапком цэглы, седзячы ў гнаі.</verse>
				<verse number="9">І жонка ягоная сказала яму: «І ты дасюль трываеш у нявіннасьці сваёй? Пракляні Бога і памірай».</verse>
				<verse number="10">А ён сказаў ёй: «Сказала ты, як адна з неразумных жанчынаў. Калі прымаем усякае дабро з рук Божых, то чаму ня маем прыняць і зла?» І ў-ва ўсім гэтым не саграшыў Ёў вуснамі сваімі.</verse>
				<verse number="11">І пачулі тры сябры Ёва пра вялікае няшчасьце, якое напаткала яго, і прыйшлі, кожны з мясцовасьці сваёй: Эліфаз з Тэману, Більдад з Шуаху і Цафар з Наамы. І дамовіліся яны, каб разам прыйсьці, наведаць яго і пацешыць.</verse>
				<verse number="12">Але калі здалёк узьнялі яны вочы свае, не пазналі яго, і узьняўшы голас, плакалі, і разьдзёрлі яны адзеньне сваё, і пасыпалі попелам галовы свае.</verse>
				<verse number="13">І сядзелі з ім на зямлі сем дзён і сем начэй, і ніхто з іх ня мог сказаць яму слова, бо бачылі, што боль ягоны вельмі вялікі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">Пасьля гэтага Ёў расчынiў вусны свае i наракаў на дзень свой.</verse>
				<verse number="2">І адказаў Ёў, і сказаў:</verse>
				<verse number="3">«Няхай прападзе дзень, у які я нарадзiўся, i ноч, у якую было сказана: “Зачаты хлопец”.</verse>
				<verse number="4">Няхай дзень той пераменіцца ў цемру; няхай ня рупiцца пра яго Бог з вышыні, і няхай ня будзе ён асьветлены сьвятлом.</verse>
				<verse number="5">Няхай зацемняць яго цемра i цень сьмерцi, няхай схавае яго змрок, i няхай напоўнiцца ён хмарамі.</verse>
				<verse number="6">Няхай ноч тую агарне цемра, няхай ня будзе яна ўлiчана ў днях году, і няхай ня ўзгадваецца ў ліку месяцаў.</verse>
				<verse number="7">Няхай тая ноч будзе бясплодная, і няхай радасьць да яе не завітае.</verse>
				<verse number="8">Няхай праклiнаюць яе тыя, што дзень праклiнаюць, што гатовыя абудзiць Левiятана.</verse>
				<verse number="9">Няхай зьцямнеюць зоркi сьвiтаньня ейнага, каб чакала сьвятла i не дачакалася, і няхай ня ўбачыць яна зараніцы новага дня,</verse>
				<verse number="10">бо яна не зачынiла ўлоньня, якое нарадзiла мяне, i не ўхiлiла гора з вачэй маіх.</verse>
				<verse number="11">Чаму яшчэ ненароджаным, я не памёр? Чаму народжаны, не памёр раптам?</verse>
				<verse number="12">Навошта я быў прыняты каленямi? I навошта быў кормлены грудзьмi?</verse>
				<verse number="13">Цяпер вось спаў бы я моўчкi i адпачываў бы ў-ва сьне сваiм</verse>
				<verse number="14">з валадарамі i раднікамi зямлi, якія пабудавалi сабе дамы магілы,</verse>
				<verse number="15">і з князямi, якія багатыя золатам i якія срэбрам вылажылi дамы свае.</verse>
				<verse number="16">І як спарон схаваны быў бы я, або як немаўля, што ня бачыла сьвятла.</verse>
				<verse number="17">Там злачынцы больш не шалеюць, а змораныя працай там адпачываюць.</verse>
				<verse number="18">Там усе вязьнi жывуць бяз страху i ня чуюць крыку вартаўнiка.</verse>
				<verse number="19">Там разам малы i вялiкi, i слуга вольны ад пана свайго.</verse>
				<verse number="20">Навошта беднаму даецца сьвятло, і жыцьцё тым, што жывуць з горыччу душы,</verse>
				<verse number="21">якія чакаюць сьмерцi i не дачакаюцца, i шукаюць яе больш, чым скарб,</verse>
				<verse number="22">і вельмі радуюцца i цешацца, калі знойдуць.</verse>
				<verse number="23">Якая радасьць чалавеку, перад якiм шлях закрыты, і якога Бог атачае цемраю.</verse>
				<verse number="24">Уздыханьні мае апярэджваюць хлеб мой, і скаргі мае ільюцца як вада.</verse>
				<verse number="25">Бо страх, якога я баяўся, прыйшоў да мяне, i тое, перад чым я дрыжэў, напаткала мяне.</verse>
				<verse number="26">Не супакойваўся я, не маўчаў i не адпачываў, але прыйшло да мяне няшчасьце».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">І адказаў Эліфаз з Тэману, і сказаў:</verse>
				<verse number="2">«Калі мы пачалі з табою размову, можа і прыкра табе гэта, але пачатую размову хто ж можа спыніць?</verse>
				<verse number="3">Вось, ты павучаў многіх і рукі самлелыя ўмацоўваў.</verse>
				<verse number="4">Словы твае ўмацоўвалі кволых і каленям дрыготкім надавалі сілы.</verse>
				<verse number="5">Цяпер кранула цябе цярпеньне вялікае, і ты аслабеў, кранула цябе яно, і ты ўстрывожыўся.</verse>
				<verse number="6">Ці ж страх твой [перад Богам] ня быў надзеяй тваёй, і дасканаласьць шляхоў тваіх ці ж не была спадзяваньнем тваім?</verse>
				<verse number="7">Прыгадай, ці загінуў хто нявінны, або ці былі зьнішчаны справядлівыя?</verse>
				<verse number="8">Часьцей бачыў я тых, што дапускаюцца злачынства і няпраўды, і самі яны зьбіраюць плады рук сваіх.</verse>
				<verse number="9">Ад гневу Божага яны гінуць, і ад полымя гневу Ягонага зьнікаюць.</verse>
				<verse number="10">Рыканьне ільва і голас ільвіцы сьціхае, зубы львянятаў крышацца.</verse>
				<verse number="11">Леў гіне з нястачы здабычы, малыя львяняткі разьбягаюцца.</verse>
				<verse number="12">І дайшло да мяне слова тайнае, і прыняло вуха маё шэпт ягоны.</verse>
				<verse number="13">У жаху відзежу начнога, калі звычайна людзей сон агартае,</verse>
				<verse number="14">ахапіў мяне страх і дрыжаньне, так што ўсе косткі мае трэсьліся.</verse>
				<verse number="15">Калі дух прайшоў перада мною, дыбарам сталі валасы на целе маім.</verse>
				<verse number="16">І стаў нехта, але я не пазнаў вобліку ягонага, постаць стала перад вачыма маімі, і пачуў я голас як бы лёгкага ветру:</verse>
				<verse number="17">“Ці чалавек справядлівейшы за Бога, або ці можа ён быць чысьцейшы за Творцу свайго?</verse>
				<verse number="18">Ён слугам Сваім не дае веры, і ў анёлах Сваіх знаходзіць правіннасьць.</verse>
				<verse number="19">Тым больш у тых, што жывуць у хатах гліняных, падмурак якіх — пясок, і нішчэюць яны, быццам моль.</verse>
				<verse number="20">Ад раніцы да вечара счэзнуць; ніхто імі не пацікавіцца, і прападуць вечна.</verse>
				<verse number="21">І ўсё астатняе будзе аднята ў іх, і памруць яны, бо ня маюць розуму”.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">Дык крычы, калі ёсьць той, хто адкажа табе? Да каго са сьвятых ты зьвернешся?</verse>
				<verse number="2">Бо неразумнага забівае гняўлівасьць, а дурнога губіць зайздрасьць.</verse>
				<verse number="3">Я бачыў, як дурны разжываецца, але ў момант спарахнеў дом ягоны.</verse>
				<verse number="4">Сыны ягоныя без ратунку, іх топчуць у браме, і няма каму ратаваць іх.</verse>
				<verse number="5">Ураджай ягоны зьесьць галодны, і з-за агароджы схопіць, і прагны праглыне багацьце ягонае.</verse>
				<verse number="6">Ня з пылу бярэцца няшчасьце, і не з зямлі расьце гора.</verse>
				<verse number="7">Але чалавек нараджаецца на пакуты, як зьнічкі — каб паднімацца ўгору.</verse>
				<verse number="8">Таму я буду прасіць Бога, і да Бога ўзьнясу справу маю.</verse>
				<verse number="9">Ён творыць рэчы недаследныя і вялікія, і цуды незьлічоныя.</verse>
				<verse number="10">Ён дае дождж на аблічча зямлі, і поіць палеткі вадою.</verse>
				<verse number="11">Ён падымае прыніжаных высока, і тых, што смуткуюць, суцяшае збаўленьнем.</verse>
				<verse number="12">Ён разьбівае намеры ліхотнікаў, каб не змаглі рукі іхнія выканаць тое, што задумалі.</verse>
				<verse number="13">Ён ловіць хітрых у глупоце іхняй, і змову крывадушнікаў робіць марнай.</verse>
				<verse number="14">Удзень падаюць у цемру, і быццам уночы, навобмацак ідуць апоўдні.</verse>
				<verse number="15">Ён ратуе беднага ад мяча, і бедака — ад рукі нахабніка.</verse>
				<verse number="16">І ёсьць надзея для ўбогага, а крыўда зачыняе вусны свае.</verse>
				<verse number="17">Шчасьлівы чалавек, якога дакарае Бог; таму навучаньнем Усемагутнага не пагарджай.</verse>
				<verse number="18">Ён раніць, і Ён лечыць, Ён ударае і аздараўляе Сам рукамі Сваімі.</verse>
				<verse number="19">Ад шасьці бедаў збавіць цябе, і ў сёмы раз не кране няшчасьце цябе.</verse>
				<verse number="20">У голад Ён захавае цябе ад сьмерці, і ў час вайны ад мяча ўратуе.</verse>
				<verse number="21">Усьцеражэшся ты ад кусьлівага языка, і не збаішся спусташэньня, калі яно прыйдзе.</verse>
				<verse number="22">У час спусташэньня і голаду будзеш ты сьмяяцца, і ня будзеш баяцца зьвяроў палявых.</verse>
				<verse number="23">З камянямі палявымі дамова твая, і зьвяры дзікія будуць прыязныя табе.</verse>
				<verse number="24">І ты даведаешся, што намёт твой у супакоі, і, наведваючы жытло тваё, ня знойдзеш нястачы.</verse>
				<verse number="25">І убачыш ты, што насеньне тваё шматлікае, і нашчадкі твае — быццам трава на зямлі.</verse>
				<verse number="26">І ўвойдзеш у магілу ў гадах сьпелых, як кладзецца сноп пшаніцы ў час свой.</verse>
				<verse number="27">Як мы дасьледвалі гэта, так і ёсьць. Паслухай гэта, і сам зразумееш».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="6">
				<verse number="1">І адказаў Ёў, і сказаў:</verse>
				<verse number="2">«О, каб было ўзята на вагу гора маё, і разам з ім узважаны пакуты мае!</verse>
				<verse number="3">Цяпер вось яно цяжэйшае за пясок марскі, таму неразважныя словы мае.</verse>
				<verse number="4">Бо стрэлы Ўсемагутнага ў-ва мне, і атруту іхнюю п’е дух мой, і страхі Божыя ваююць супраць мяне.</verse>
				<verse number="5">Ці будзе раўсьці асёл, маючы траву? Або ці будзе рыкаць вол, стоячы пры поўным жолабе?</verse>
				<verse number="6">Ці ж есьць хто нясмачнае, якое не пасолена? Або ці можа смакаваць бялок яечны?</verse>
				<verse number="7">Тое, чаго раней не хацела дакрануцца душа мая, цяпер у хваробе сталася ежай для мяне.</verse>
				<verse number="8">Хто зробіць, каб споўнілася жаданьне маё, і тое, чаго чакаю, ці дасьць мне Бог?</verse>
				<verse number="9">Няхай Бог раструшчыць мяне, няхай працягне руку Сваю і зьнішчыць мяне!</verse>
				<verse number="10">Няхай будзе гэта пацехай маёй, і я буду радавацца ў мучэньнях маіх, бо не пагардзіў словамі Сьвятога.</verse>
				<verse number="11">Якая сіла мая, каб вытрываць ўсё гэта? Або які канец мой, каб цярпліва перанесьці ўсё гэта.</verse>
				<verse number="12">Ці цьвёрдасьць камяня — гэта сіла мая? Або ці цела маё з медзі?</verse>
				<verse number="13">Ці я маю дапамогу для сябе і ці ёсьць для мяне ратунак?</verse>
				<verse number="14">Хто ня зьявіць сябру свайму міласэрнасьць? Хіба той, хто не баіцца Ўсемагутнага?</verse>
				<verse number="15">Браты мае здрадзілі мяне, як рэчышчы ручаёў, якія зьнікаюць.</verse>
				<verse number="16">Яны чарнеюць ад лёду, калі спадзе на іх сьнег,</verse>
				<verse number="17">а ў час, калі сушыць, яны высыхаюць, і ў сьпякоту зьнікаюць з мейсца свайго.</verse>
				<verse number="18">І зводзяць яны падарожнікаў са шляхоў іхніх, і тых, што вандруюць праз пустыню, губяць.</verse>
				<verse number="19">Падарожныя з Тэмы шукаюць праходу да іх, і вандроўнікі з Шэвы ўскладаюць надзею на іх,</verse>
				<verse number="20">і расчароўваюцца ў спадзяваньні сваім, прыйшлі туды і набраліся сораму.</verse>
				<verse number="21">Такія і вы для мяне цяпер: убачылі няшчасьце маё і напоўніліся страхам.</verse>
				<verse number="22">Ці ж я прасіў вас: “Прынясіце мне штосьці, і з маёмасьці вашай падаруйце мне.</verse>
				<verse number="23">Вызваліце мяне з рукі ворага, і вырвіце мяне з рукі прыгнятальніка”?</verse>
				<verse number="24">Навучыце мяне, а я памаўчу, і калі я заблукаў, растлумачце мне.</verse>
				<verse number="25">Якія балючыя словы праўды! Але што даводзяць дакараньні вашыя?</verse>
				<verse number="26">Вы прыдумляеце словы на абвінавачваньне, але на вецер пускаеце словы вашыя.</verse>
				<verse number="27">На сірату вы нападаеце і робіце шкоду сябру вашаму.</verse>
				<verse number="28">Цяпер, прашу, паслухайце мяне, бо на вачах вашых не скажу няпраўды.</verse>
				<verse number="29">Паверце, няма тут падману! Паверце, я трымаюся праведнасьці сваёй.</verse>
				<verse number="30">Ці гавару я няпраўду? Ці паднябеньне маё ня цяміць, што ёсьць ліхотай?</verse>
			</chapter>
			<chapter number="7">
				<verse number="1">Ці ж ня [службай] вайсковай ёсьць жыцьцё чалавечае на зямлі, і дні ягоныя — як дні парабка?</verse>
				<verse number="2">Як нявольнік шукае ценю, і як найміт чакае платы сваёй,</verse>
				<verse number="3">так і я меў месяцы мучэньняў і лічыў цяжкія ночы свае.</verse>
				<verse number="4">Калі я кладуся, думаю: “Калі ўстану?” І доўжыцца вечар, і поўны болю чакаю сьвітаньня.</verse>
				<verse number="5">Цела маё пакрыта гнільлём і брудам, скура мая лопаецца і цячэ гноем.</verse>
				<verse number="6">Дні мае праходзяць хутчэй, чым чаўнок ткацкі, і мінаюць без надзеі.</verse>
				<verse number="7">Памятай, што жыцьцё маё — як подых ветру, і вока маё ня вернецца, каб пабачыць дабро.</verse>
				<verse number="8">І ня ўгледзіць мяне вока чалавека, вочы Твае глянуць на мяне, а мяне ўжо няма.</verse>
				<verse number="9">Як воблака пралятае і чэзьне, так і той, хто зыходзіць у цемру, не вяртаецца.</verse>
				<verse number="10">Ён не вяртаецца болей у дом свой, і месца ягонае болей не дачакаецца яго.</verse>
				<verse number="11">Таму не шкадую я вуснаў маіх, і буду гаварыць ў трывозе духа майго, буду жаліцца ў горычы душы маёй.</verse>
				<verse number="12">Ці ж я — мора, або пачвара марская, што Ты паставіў пры мне варту?</verse>
				<verse number="13">Калі я думаю сабе: “Няхай пацешыць мяне ложак мой і супакоіць жаль мой”,</verse>
				<verse number="14">Ты палохаеш мяне снамі, і відзежамі наводзіш страх.</verse>
				<verse number="15">Дзеля таго душа мая чакае спыненьня дыханьня, а косткі мае хочуць сьмерці.</verse>
				<verse number="16">Я страціў надзею, ня буду больш жыць; даруй мне, бо дні мае — марнасьць.</verse>
				<verse number="17">Хто ёсьць чалавек, што Ты ўслаўляеш яго, што Ты схіляеш сэрца Тваё да яго?</verse>
				<verse number="18">Ты наведваеш яго на сьвітаньні, і штохвіліну выспрабоўваеш яго.</verse>
				<verse number="19">Калі Ты ўжо адвернеш вочы Твае ад мяне? Чаму не дазваляеш мне праглынуць сьліну маю?</verse>
				<verse number="20">Саграшыў я, дык што маю зрабіць Табе, Які дасьледуеш члавека? Чаму зрабіў Ты, што я зрабіўся ворагам для Цябе, і сам сабе стаўся невыносным?</verse>
				<verse number="21">Чаму Ты не прабачыш грэху майго і чаму не адкінеш віны маёй? Бо хутка я засну ў парахне, і калі нараніцы будзеш шукаць мяне, ня знойдзеш».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="8">
				<verse number="1">І адказаў Більдад з Шуаху, і сказаў:</verse>
				<verse number="2">«Як доўга ты будзеш так гаварыць? Словы вуснаў тваіх — як вецер гвалтоўны.</verse>
				<verse number="3">Ці ж Бог фальшуе суд? Ці Ўсемагутны перакручвае справядлівасьць?</verse>
				<verse number="4">Калі сыны твае саграшылі супраць Яго, дык Ён аддаў іх у рукі злачыннасьці іхняй.</verse>
				<verse number="5">Аднак, калі ты на сьвітаньні зьвернешся да Бога і будзеш маліць Усемагутнага,</verse>
				<verse number="6">і калі будзеш чысты і праведны, Ён сустрэне цябе і дасьць табе супакой паводле праведнасьці тваёй.</verse>
				<verse number="7">І хоць былі малыя пачаткі твае, канец твой будзе вельмі вялікі.</verse>
				<verse number="8">Распытай пакаленьні даўнейшыя і зваж на досьвед бацькоў тваіх,</verse>
				<verse number="9">бо мы — учора [нарадзіліся] і мала ведаем, бо дні нашыя на зямлі — быццам цень.</verse>
				<verse number="10">А яны навучаць цябе, і скажуць табе, і ад сэрца свайго скажуць слова табе.</verse>
				<verse number="11">Ці ж можа расьці трысьнёг бяз вільгаці, або чарот без вады?</verse>
				<verse number="12">Ён яшчэ квітнее і не сарваны рукой кветкі ягоныя, але ён сохне раней за ўсю траву.</verse>
				<verse number="13">Такі шлях усіх, якія забываюцца пра Бога, і надзея бязбожнага загіне.</verse>
				<verse number="14">Надзея яго ценькая, як нітка, пэўнасьць ягоная — як павуціньне.</verse>
				<verse number="15">Абапрэцца ён на дом свой, але той не ўстаіць, схопіцца за яго, але ён не ўтрымаецца.</verse>
				<verse number="16">Зелянее ён на сонцы, і выпускае галінкі свае,</verse>
				<verse number="17">і ў купу каменьняў запускаюцца карэньні ягоныя, і паміж камянёў ён вырас.</verse>
				<verse number="18">А калі вырвуць яго з месца ягонага, адрачэцца яно ад яго: “Ня ведаю я цябе”.</verse>
				<verse number="19">Такая вось радасьць шляху ягонага, а з пылу вырастаюць іншыя.</verse>
				<verse number="20">Бог не адкіне нявіннага і не падасьць рукі ліхотнікам.</verse>
				<verse number="21">Ён напоўніць вусны твае сьмехам, і губы твае — радасным ускліканьнем.</verse>
				<verse number="22">Тыя, што ненавідзяць цябе, асаромяцца, і не ўстаіць намёт бязбожных».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="9">
				<verse number="1">І адказаў Ёў, і сказаў:</verse>
				<verse number="2">«Сапраўды, ведаю, што так ёсьць, але як апраўдаецца чалавек перад Богам?</verse>
				<verse number="3">Калі хто захоча спрачацца з Ім, Ён не адкажа яму і на адно пытаньне з тысячы.</verse>
				<verse number="4">Ён — мудры розумам і магутны сілаю. Хто супрацівіцца Яму і застанецца цэлым?</verse>
				<verse number="5">Ён пераносіць горы, і ня ведаюць яны, што Ён пераварочвае іх у гневе Сваім.</verse>
				<verse number="6">Ён зрушвае зямлю з месца ейнага, і падваліны яе трасуцца.</verse>
				<verse number="7">Ён загадвае сонцу, і тое не ўзыходзіць, і на зоркі накладае пячатку.</verse>
				<verse number="8">Ён Сам расьцягвае нябёсы і крочыць па хвалях марскіх.</verse>
				<verse number="9">Ён стварыў Воз, Касцоў, Стажар’е і зоркі паўднёвая.</verse>
				<verse number="10">Ён творыць вялікія і недасьледныя рэчы і цуды, якіх ніхто палічыць ня можа.</verse>
				<verse number="11">Калі Ён прыйдзе да мяне, я ня ўбачу Яго, а калі Ён адыйдзе, не заўважу.</verse>
				<verse number="12">Калі Ён раптам схопіць, хто Яму перашкодзіць? Або хто зможа сказаць: “Што Ты робіш?”</verse>
				<verse number="13">Бог ня стрымлівае гневу Свайго, перад ім схіляюцца служкі Рагаба.</verse>
				<verse number="14">Дык хто я такі, каб адказваць Яму і гаварыць з Ім падабранымі словамі?</verse>
				<verse number="15">Хоць бы я быў праведны, ня буду адказваць, буду толькі ўмаляць Судзьдзю свайго.</verse>
				<verse number="16">Калі буду клікаць, і Ён адкажа, не паверу, што Ён выслухаў голас мой.</verse>
				<verse number="17">Ён можа зьнішчыць ураганам мяне, і павялічыць раны мае без прычыны.</verse>
				<verse number="18">Ён ня дасьць супакою душы маёй, і напоўніць мяне бядотамі.</verse>
				<verse number="19">Што да сілы, дык Ён мацнейшы, што да суду, дык хто зможа Яго вінаваціць?</verse>
				<verse number="20">Калі б я хацеў сябе апраўдаць, вусны мае асудзяць мяне. І калі б я аказаўся нявінным, Ён прызнае мяне вінаватым.</verse>
				<verse number="21">Калі б я быў невінаваты, гэтага ня хоча ведаць душа мая, і я асуджу жыцьцё сваё.</verse>
				<verse number="22">Усё адно, кажу я, і невінаватага, і грэшнага Ён зьнішчыць разам.</verse>
				<verse number="23">Калі раптоўна некага біч [сьмерці] забівае, з бяды нявінных Ён насьміхаецца.</verse>
				<verse number="24">Зямля аддадзена ў рукі бязбожных, аблічча судзьдзяў яе Ён закрывае. Калі ня Ён гэта, дык хто?</verse>
				<verse number="25">Дні мае хутчэйшыя за бягуна, уцяклі і ня бычылі дабра,</verse>
				<verse number="26">праляцелі, як чаўны з чароту, і як арол, які імкне за здабычай.</verse>
				<verse number="27">Калі я скажу: “Забудуся пра смутак свой, зьмяню аблічча сваё і стану я вясёлы”</verse>
				<verse number="28">дык дрыжу дзеля ўсіх пакутаў маіх, ведаючы, што Ты не апраўдаеш мяне.</verse>
				<verse number="29">Калі я такі грэшны, навошта дарма мучуся?</verse>
				<verse number="30">Калі б я памыўся ў вадзе са сьнегу і лугам абмыў рукі свае,</verse>
				<verse number="31">то і тады Ты ўвапхнеш мяне ў балота і будзе брыдзіцца мною адзеньне маё.</verse>
				<verse number="32">Бо Ён — не чалавек, падобны да мяне, каб я мог адказаць Яму. Ён — не чалавек, з якім мне разам ісьці на суд.</verse>
				<verse number="33">Няма між намі пасярэдніка, які паклаў бы руку на абодвух.</verse>
				<verse number="34">Няхай Ён забярэ ад мяне біч Свой, і страх Ягоны няхай не палохае мяне.</verse>
				<verse number="35">І тады я буду гаварыць, і ня буду баяцца Яго, бо так я ня маю адвагі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="10">
				<verse number="1">Абрыдла мне жыцьцё маё, стану я наракаць на сябе, і гаварыць у горычы душы маёй!</verse>
				<verse number="2">Скажу я Богу: “Не асуджай мяне, а пакажы мне, за што Ты мяне так судзіш?</verse>
				<verse number="3">Ці добрым Табе здаецца тое, што Ты прыгнятаеш і ганьбіш твор рук Тваіх, а радзе бязбожных спрыяеш?</verse>
				<verse number="4">Ці Ты маеш вочы цялесныя, або як чалавек бачыць, так і Ты бачыш?</verse>
				<verse number="5">Ці ж дні Твае — як дні чалавечыя, і гады Твае — як гады чалавека,</verse>
				<verse number="6">што Ты шукаеш няправеднасьць маю і даведваешся грахі мае.</verse>
				<verse number="7">Хоць Ты ведаеш, што я нічога благога не зрабіў, але няма нікога, хто б з рукі Тваёй мог выцягнуць мяне.</verse>
				<verse number="8">Рукі Твае зрабілі мяне і ўфармавалі мяне, але Ты раптам губіш мяне?</verse>
				<verse number="9">Памятай, прашу, што Ты з гліны зрабіў мяне, і зноў у парахно мяне вяртаеш?</verse>
				<verse number="10">Ці Ты ня выліў мяне як малако, і як сыр, сфармаваў мяне?</verse>
				<verse number="11">У скуру і цела Ты апрануў мяне, зьвязаў мяне косткамі і жыламі,</verse>
				<verse number="12">абдарыў мяне жыцьцём і любоўю, і апека Твая сьцерагла дух мой.</verse>
				<verse number="13">Хоць гэта хаваў Ты ў сэрцы Тваім, аднак я ведаю, што яно было ў душы Тваёй.</verse>
				<verse number="14">Калі б я саграшыў, Ты б убачыў, і не пакінуў бы грэху майго без пакараньня.</verse>
				<verse number="15">Гора мне, калі б я стаўся ліхім, але хоць бы і быў праведны, дык і тады не падыму галавы, накормлены зьдзекамі і горам.</verse>
				<verse number="16">Калі я падымуся, Ты, як леў, ловіш мяне, і зноў паказваеш мне веліч Тваю.</verse>
				<verse number="17">Ты ставіш сьведкаў Тваіх супраць мяне, і павялічваеш гнеў Твой на мяне, і кары Твае будуць спадаць на мяне.</verse>
				<verse number="18">Навошта выводзіў Ты з улоньня мяне? Лепей бы я памёр, калі яшчэ ніводнае вока ня бачыла мяне!</verse>
				<verse number="19">Няхай бы я быццам ня быў, і з улоньня пайшоў бы ў магілу.</verse>
				<verse number="20">Ці ж не кароткія дні жыцьця майго? Дык прабач Ты мяне, каб крыху прасьвятлела аблічча маё,</verse>
				<verse number="21">пакуль я пайду і не вярнуся, у зямлю цемры і ценю сьмерці,</verse>
				<verse number="22">у зямлю начнога змроку і ценю сьмерці, дзе бязладзьдзе і сьвятло нібы ноч”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="11">
				<verse number="1">І адказаў Цафар з Наамы, і сказаў:</verse>
				<verse number="2">«Ці ж таму, хто шмат гаворыць, нельга адказаць, або ці чалавек гаваркі апраўдаецца?</verse>
				<verse number="3">Ці ж пустая гаворка твая прымусіць людзей маўчаць, і ня будзе каму асароміць цябе?</verse>
				<verse number="4">Бо ты сказаў: “Слушная рада мая, і чысты я ў вачах Тваіх”.</verse>
				<verse number="5">Але калі б Бог прамовіў слова і адкрыў вусны Свае да цябе,</verse>
				<verse number="6">і адкрыў табе таямніцы мудрасьці, што вышэй за ўсякае разуменьне! І ты даведаешся, што Бог забыўся пра беззаконьні твае.</verse>
				<verse number="7">Ці можаш ты сьцяміць глыбіні Божыя, і ці можаш дайсьці да межаў Усемагутнага?</verse>
				<verse number="8">Бо Ён — вышэйшы за неба, і што ты зробіш? Ён — глыбейшы за пекла, і як ты што будзеш ведаць?</verse>
				<verse number="9">Даўжэйшая за зямлю мерка Ягоная і шырэйшая за мора.</verse>
				<verse number="10">Калі Ён праходзіць, хто Яго спыніць? Калі ставіць на суд, хто запярэчыць Яму?</verse>
				<verse number="11">Бо Ён ведае марнасьць чалавечую і бачыць злачынствы, і ўсё заўважае.</verse>
				<verse number="12">І чалавек пусты стане разважлівым, хоць і нараджаецца ён, як асёл дзікі.</verse>
				<verse number="13">Калі ты ўмацуеш сэрца тваё, і да Яго ўзьнясеш рукі твае,</verse>
				<verse number="14">калі беззаконьне, што ў руцэ тваёй, ты адкінеш і ня будзе месца няпраўдзе ў намёце тваім,</verse>
				<verse number="15">тады ты падымеш аблічча тваё без правіны, і будзеш моцны, і ня будзеш баяцца.</verse>
				<verse number="16">Бо ты забудзешся на гора тваё, і ўзгадаеш пра яго як пра дождж, што мінуў.</verse>
				<verse number="17">І жыцьцё тваё будзе як сьвятло апоўдні, і цемра заясьнее, як сьвітаньне.</verse>
				<verse number="18">І будзеш ты пэўны, бо маеш надзею, і глянеш наўкола, і будзеш спаць спакойна.</verse>
				<verse number="19">Будзеш адпачываць, і ніхто ня будзе палохаць цябе, і многія будуць шукаць аблічча твайго.</verse>
				<verse number="20">А вочы бязбожных асьлепнуць, і ня будуць яны мець прытулку, і надзея іхняя — стогн душы».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="12">
				<verse number="1">І адказаў Ёў, і сказаў:</verse>
				<verse number="2">«Сапраўды, вы — толькі людзі, і з вамі памрэ мудрасьць вашая.</verse>
				<verse number="3">І я маю розум, як вы, і нічым я ад вас ня горшы. І хто ня ведае пра гэта?</verse>
				<verse number="4">Насьмешкай я стаўся для сяброў маіх, што я клічу Бога, каб выслухаў мяне. Сьмешная праведнасьць нявіннага [чалавека].</verse>
				<verse number="5">Пагарджаюць няшчасьцем тыя, што жывуць у супакоі, гатовыя папхнуць таго, у каго ногі хістаюцца.</verse>
				<verse number="6">Спакойныя намёты рабаўнікоў, і бясьпечныя тыя, што гнявяць Бога, іх быццам Бог вядзе за руку.</verse>
				<verse number="7">Запытайся жывёлу, і тая навучыць цябе, і птушак нябесных, і яны скажуць табе.</verse>
				<verse number="8">Запытайся зямлі, і яна патлумачыць табе, і раскажуць табе рыбы марскія.</verse>
				<verse number="9">Хто з іх усіх ня ведае, што рука ГОСПАДА ўчыніла ўсё гэта?</verse>
				<verse number="10">У руцэ Ягонай душа ўсяго жывога, і дух усякага цела чалавечага Ён трымае.</verse>
				<verse number="11">Ці ж ня вуха разумее словы, і не паднябеньне пазнае смак ежы?</verse>
				<verse number="12">Старыя маюць мудрасьць, а хто жыве доўга — разуменьне.</verse>
				<verse number="13">У [Бога] — мудрасьць і сіла, Ён мае раду і разуменьне.</verse>
				<verse number="14">Вось, Ён зруйнуе, і ніхто не адбудуе, Ён увязьніць чалавека, і нельга вызваліць.</verse>
				<verse number="15">Вось, Ён спыняе воды, і высыхаюць, а калі Ён пусьціць іх, яны зямлю спустошаць.</verse>
				<verse number="16">У Яго — моц і цьвярозы розум, Ён [ведае] падманутага і ашуканца.</verse>
				<verse number="17">Ён робіць босымі дарадцаў, і ў судзьдзяў адбірае разум.</verse>
				<verse number="18">Ён разьвязвае ярмо валадароў, і вяроўкай абвязвяе сьцёгны іхнія.</verse>
				<verse number="19">Ён робіць босымі сьвятароў, і магнатаў скідае.</verse>
				<verse number="20">Ён закрывае вусны давераных, і старых пазбаўляе развагі.</verse>
				<verse number="21">Ён вылівае пагарду на шляхетных, аслабляе пояс адважных.</verse>
				<verse number="22">Ён выяўляе тое, што схаванае ў цемры, і ўсё цёмнае асьвятляе.</verse>
				<verse number="23">Ён народ узьвялічвае і нішчыць, пашырае народы і губіць.</verse>
				<verse number="24">Ён забірае розум у начальнікаў народаў зямлі, і дае ім блукаць па пустых бездарожжах.</verse>
				<verse number="25">Яны ходзяць навобмацак у цемры, і сьвятла ня маюць, і хістаюцца яны, як п’яныя.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="13">
				<verse number="1">Усё гэта бачыла вока маё, і чула вуха маё, і ўсё зразумела.</verse>
				<verse number="2">Тое, што вам вядома, і я ведаю, і я ня горшы ад вас.</verse>
				<verse number="3">Я хачу гаварыць з Усемагутным і прагну Богу прадставіць [справу маю].</verse>
				<verse number="4">Бо вы задумалі няпраўду, вы — лекары, нічога ня вартыя.</verse>
				<verse number="5">Калі б вы маўчалі, вы зьявілі б гэтым мудрасьць!</verse>
				<verse number="6">Паслухайце скаргу маю, і зважце на адказ вуснаў маіх.</verse>
				<verse number="7">Ці належала вам дзеля Бога казаць няпраўду, і дзеля Яго гаварыць хлусьліва?</verse>
				<verse number="8">Ці належала вам быць крывадушнымі дзеля Яго, і за Бога на судзе спрачацца?</verse>
				<verse number="9">Ці добра будзе, калі Ён вас будзе выспрабоўваць? Ці зможаце з Яго насьміхацца, як насьміхаюцца з чалавека?</verse>
				<verse number="10">Ён, караючы, пакарае вас, калі будзеце патаемна зважаць на аблічча.</verse>
				<verse number="11">Няўжо веліч Ягоная не палохае вас, і страх Ягоны не агартае вас?</verse>
				<verse number="12">Напаміны вашыя — гэта словы з попелу, а вежы вашыя — вежы гліняныя.</verse>
				<verse number="13">Памаўчыце крыху, а я буду гаварыць, і няхай што заўгодна прыйдзе на мяне.</verse>
				<verse number="14">Навошта мне кусаць цела маё зубамі маімі і душу маю трымаць рукамі маімі.</verse>
				<verse number="15">Хоць бы і забіў мяне [Бог], буду мець у Ім надзею, і буду абараняць шляхі мае перад абліччам Ягоным.</verse>
				<verse number="16">У гэтым будзе збаўленьне маё, бо ніводзін бязбожнік ня прыйдзе перад аблічча Ягонае.</verse>
				<verse number="17">Слухайце ўважліва словы мае, і няхай будзе ў вушах вашых тлумачэньне маё.</verse>
				<verse number="18">Бо я пачаў суд, і ведаю, што я [буду] апраўданы.</verse>
				<verse number="19">Хто будзе судзіцца са мной? Тады я змоўкну, і [гатовы] памерці.</verse>
				<verse number="20">Дзьвюх толькі рэчаў не рабі са мною, і тады я ня буду хавацца ад аблічча Твайго:</verse>
				<verse number="21">аддалі руку Тваю ад мяне і жах Твой няхай не палохае мяне.</verse>
				<verse number="22">Пакліч мяне, і я адкажу Табе, або я буду гаварыць, а Ты адкажы мне.</verse>
				<verse number="23">Якія грахі і правіны я маю? Пакажы мне грэх мой і правіны мае.</verse>
				<verse number="24">Чаму Ты хаваеш аблічча Тваё і лічыш мяне за ворага для Цябе?</verse>
				<verse number="25">Ці Ты пужаеш лісток, які [ветрам] сарваны, і гонішся за сухой саломай?</verse>
				<verse number="26">Бо Ты пішаш пра мяне прыкрасьці і прыгадваеш мне грахі маладосьці маёй.</verse>
				<verse number="27">Ты замыкаеш у калоду ногі мае, і пільна назіраеш сьцежкі мае, і дасьледуеш усе сьляды мае.</verse>
				<verse number="28">І я марнею, як спарахнелае дрэва і як адзеньне, якое моль патачыла.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="14">
				<verse number="1">Чалавек, які народжаны з жанчыны, мае век кароткі і поўны трывогаў.</verse>
				<verse number="2">Вырастае кветка, і вяне, і мінае, як цень, і не застаецца.</verse>
				<verse number="3">І Ты на такога звяртаеш вочы Твае і вядзеш яго на суд з Сабою.</verse>
				<verse number="4">Хто ж можа нячыстага зрабіць чыстым? Хіба ніхто!</verse>
				<verse number="5">Калі дні яму вызначаны, і лік месяцаў ягоных вядомы Табе, і Ты вызначыў яму межы, якіх нельга яму перайсьці,</verse>
				<verse number="6">дык адвярні вочы Твае ад яго, няхай ён супачыне, няхай пацешыцца днём, як той найміт.</verse>
				<verse number="7">Бо нават дрэва мае надзею. Калі яно было сьсечанае, дык зноў адрасьце, і парасткі свае пускаць не пакіне,</verse>
				<verse number="8">і калі састарэе ў зямлі корань ягоны, і пень ягоны ў пяску спарахее,</verse>
				<verse number="9">ад вільгаці вады яно зазелянее і пусьціць галінкі як маладая расьліна.</verse>
				<verse number="10">А чалавек калі памрэ, ён адыйшоў, і дзе знойдзеш яго?</verse>
				<verse number="11">Зьнікаюць воды з мора, і рэкі высыхаюць да дна.</verse>
				<verse number="12">Так і чалавек, калі засьне, не прачнецца, пакуль неба ня счэзьне, не ўстане, і зо сну свайго не прачнецца.</verse>
				<verse number="13">О, каб Ты схаваў мяне ў атхлані і захаваў мяне, пакуль не міне ярасьць Твая, і вызначыў мне час, у які зноў мяне ўзгадаеш.</verse>
				<verse number="14">Ці памёршы чалавек зноў будзе жыць? Усе дні службы маёй чакаю, калі прыйдзе замена мая.</verse>
				<verse number="15">Ты паклічаш, і я адкажу Табе, Ты засумуеш за творам рук Тваіх.</verse>
				<verse number="16">Бо Ты палічыш нават крокі мае, і будзеш ласкавы адносна грахоў маіх.</verse>
				<verse number="17">Ты запячатаеш, як у мяшку, злачынствы мае, і выбеліш правіны мае.</verse>
				<verse number="18">Але як гара, падаючы, развальваецца, і скала зыходзіць з месца свайго,</verse>
				<verse number="19">як вада сьцірае камень, і плынь падмывае глебу, так і Ты нішчыш надзею ў чалавеку.</verse>
				<verse number="20">Ты сьціскаеш яго, і ён адыходзіць у вечнасьць, зьмяняеш аблічча ягонае і адсылаеш яго.</verse>
				<verse number="21">Ці ў славе жывуць дзеці ягоныя, ён ня ведае, ці у ганьбе, ён не разумее.</verse>
				<verse number="22">Адчувае ён боль цела свайго, і душа ягоная ў ім самім ные».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="15">
				<verse number="1">І адказаў Эліфаз з Тэману, і сказаў:</verse>
				<verse number="2">«Ці ж будзе мудры адказваць на словы пустыя, і ці напоўніць жывот свой ветрам палючым?</verse>
				<verse number="3">Ці будзе спрачацца словамі пустымі і словамі, якія нічым не дапамогуць?</verse>
				<verse number="4">Ты адкідаеш страх Божы і аслабляеш малітву да Бога.</verse>
				<verse number="5">Вусны твае гавораць паводле сапсутасьці тваёй, і ты карыстаешся мовай хітруноў.</verse>
				<verse number="6">Асуджаюць цябе вусны твае, але ня я, і губы твае сьведчаць супраць цябе.</verse>
				<verse number="7">Ці ты — першы чалавек, які нарадзіўся, і ці ты створаны раней за ўзгоркі?</verse>
				<verse number="8">Ці ты слухаў на нарадзе з Богам і ўзяў сабе мудрасьць?</verse>
				<verse number="9">Ці ты нешта ведаеш, чаго мы ня ведаем? Або нешта разумееш, чаго мы не разумеем?</verse>
				<verse number="10">Паміж нас ёсьць і старыя, і сівыя, старэйшыя, чым дні бацькі твайго.</verse>
				<verse number="11">Ці табе мала пацяшэньня Божага і лагоднага слова, якое табе сказанае?</verse>
				<verse number="12">Чаму так абураецца сэрца тваё, і чаму так ганарліва глядзяць вочы твае,</verse>
				<verse number="13">што ты гневаешся на Бога і вырываюцца такія словы з вуснаў тваіх?</verse>
				<verse number="14">Хто такі чалавек, каб быць яму беззаганым? І ці можа быць праведным народжаны жанчынаю?</verse>
				<verse number="15">Ён сьвятым Сваім не давярае, і нябёсы нячыстыя ў вачах Ягоных.</verse>
				<verse number="16">Тым больш брыдкі і сапсуты чалавек, які, як ваду, п’е ліхоту.</verse>
				<verse number="17">Паслухай мяне, і я распавяду табе, і тое, што бачыў, раскажу табе,</verse>
				<verse number="18">што мудрыя чулі і ня ўтойвалі гэтага бацькі іхнія.</verse>
				<verse number="19">Ім толькі была дадзена зямля, і паміж іх не хадзіў чужынец.</verse>
				<verse number="20">Бязбожнік мучыцца праз усё жыцьцё сваё, і няпэўны лік гадоў злачынцы.</verse>
				<verse number="21">Ён заўсёды чуе крык жахлівы вушамі сваімі, і калі падаецца, што ўсё спакойна, на яго нападае нішчыцель.</verse>
				<verse number="22">Ён ня верыць, што можа вырвацца з цемры, яму прызначана ад мяча загінуць.</verse>
				<verse number="23">Ён бадзяецца, [шукаючы] хлеба, і дзе ён? І ведае ён, што падрыхтаваны для яго дзень цемры.</verse>
				<verse number="24">Полохае яго бяда, і мучэньне яго агартае, як валадар, падрыхтаваны да бою.</verse>
				<verse number="25">Выцягвае ён руку сваю на Бога і хоча працівіцца Ўсемагутнаму,</verse>
				<verse number="26">і бяжыць на Яго з выцягнутай шыяй пад заслонай тоўстага шчыта.</verse>
				<verse number="27">Ён пакрыў твар свой тлушчам сваім, а з бакоў ягоных сала зьвісае.</verse>
				<verse number="28">Ён жыве ў гарадах апусьцелых, і у дамах неабжытых, даведзеных да заняпаду.</verse>
				<verse number="29">Ён ня будзе багаты, і не захаваецца маёмасьць ягоная, і на зямлі ён не запусьціць карэньняў.</verse>
				<verse number="30">Ня выберацца ён з цемры, і сьпёка спаліць парасткі ягоныя, і вецер абаб’е першацьвет ягоны.</verse>
				<verse number="31">Няхай ня верыць марнасьці ашуканы, бо марнасьць будзе ўзнагародай ягонай.</verse>
				<verse number="32">Перш, чым спыняцца дні ягоныя, ён зьвяне, і галіны ягоныя не зазелянеюць.</verse>
				<verse number="33">Скіне ён, як вінаградная лаза, недасьпелыя гронкі, і, як аліўка, страсе кветкі свае.</verse>
				<verse number="34">Грамада бязбожніка будзе бясплоднай, агонь спаліць намёты хабарнікаў.</verse>
				<verse number="35">Бо ён зачаў ліхоту і нарадзіў марнасьць, і нутро ягонае падман рыхтуе».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="16">
				<verse number="1">І адказаў Ёў, і сказаў:</verse>
				<verse number="2">«Часта я чуў такія рэчы! Усе вы — марныя пацяшыцелі.</verse>
				<verse number="3">Ня маюць канца пустыя словы, і што змусіла цябе так адказваць?</verse>
				<verse number="4">І я падобна як вы гаварыў бы, калі б было ў душы вашай тое, што ў маёй. І вёў бы я пра вас гаворку, і ківаў бы на вас галавой сваёй,</verse>
				<verse number="5">і падбадзёрваў бы вас вуснамі сваімі, і ня стрымліваў бы губы свае.</verse>
				<verse number="6">Калі буду гаварыць, не суцішу болю майго, і калі замаўчу, не адыйдзе ён ад мяне.</verse>
				<verse number="7">Цяпер замучыў мяне боль мой, спустошыў усю грамаду маю.</verse>
				<verse number="8">Зморшчкі мае сьведчаць супраць мяне, паўстае слабасьць мая супраць мяне, дакараючы мяне.</verse>
				<verse number="9">Гнеў ягоны разрывае і б’е мяне, скрыгоча зубамі сваімі на мяне. Вораг мой утаропіў вочы свае на мяне.</verse>
				<verse number="10">Яны разьзявілі на мяне пашчы свае, і, лаючыся, б’юць мяне па твары, і зьбіраюцца разам супраць мяне.</verse>
				<verse number="11">Аддаў мяне Бог злачынцы, у рукі ліхадзеяў выдаў мяне.</verse>
				<verse number="12">Я быў спакойны, але Ён устрос мяне, схапіў мяне за шыю, і раструшчыў мяне, і зрабіў мяне мэтай для Сябе.</verse>
				<verse number="13">Акружылі мяне лучнікі Ягоныя, Ён разрывае ныркі мае і, не шкадуючы, жоўць маю выліў на зямлю.</verse>
				<verse number="14">Ён робіць у-ва мне вылам за выламам, бяжыць на мяне, як волат.</verse>
				<verse number="15">Зрэбніцу апрануў я на скуру маю і схіліў да зямлі галаву маю.</verse>
				<verse number="16">Твар мой пачырванеў ад плачу, вочы мае агарнуў цень сьмяротны,</verse>
				<verse number="17">хоць рукі мае ня сквапныя, і чыстая малітва мая.</verse>
				<verse number="18">О, зямля! Не закрый крыві маёй, і няхай лямант мой не замаўчыць у табе.</verse>
				<verse number="19">Бо вось, цяпер у небе Сьведка мой, і Заступнік мой — на вышынях.</verse>
				<verse number="20">Насьміхаюцца нада мною бліжнія мае, да Бога ліе сьлёзы вока маё.</verse>
				<verse number="21">О, каб чалавек мог судзіцца з Богам, як судзіцца сын чалавечы з бліжнім сваім,</verse>
				<verse number="22">бо мінуць палічаныя гады, і я пайду шляхам, з якога няма вяртаньня.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="17">
				<verse number="1">Дух мой зламаны, дні мае спыняюцца, [застаецца] мне [толькі] магіла.</verse>
				<verse number="2">Насьмешкі навокал мяне, і ў горычы чэзьне вока маё.</verse>
				<verse number="3">Ты Сам дай заклад за мяне, бо хто ж паручыцца за мяне, удараючы руку маю?</verse>
				<verse number="4">Бо Ты закрыў сэрца іхняе на разуменьне, дзеля таго яны не ўзьнімуцца.</verse>
				<verse number="5">Хто бліжніх сваіх робіць здабычай, у сыноў ягоных вочы сьцямнеюць.</verse>
				<verse number="6">Ён паставіў мяне ў прымаўку народу, і ў твар плююць мне.</verse>
				<verse number="7">Сасьлепла ад горычы вока маё, і члены цела майго сталіся нібы цень.</verse>
				<verse number="8">Праведнікі аслупянелі, бачачы гэтае, і нявінны злуецца на бязбожніка.</verse>
				<verse number="9">Аднак праведнік будзе трымацца шляху свайго, і чысты дадасьць моцы рукам сваім.</verse>
				<verse number="10">Дык апамятайцеся ўсе вы, і прыходзьце, але я не знаходжу між вамі нікога разумнага.</verse>
				<verse number="11">Дні мае прамінулі, пагубіліся думкі мае, летуценьні сэрца майго.</verse>
				<verse number="12">А яны ноч замяняюць на дзень, і да цемры сьвятло набліжаюць.</verse>
				<verse number="13">Ці магу спадзявацца, што атхлань будзе домам маім і ў цемры я пасьцялю ложак сабе?</verse>
				<verse number="14">Кажу дамавіне: “Ты — бацька мой!” А чарвякам: “Маці мая і сястра мая”.</verse>
				<verse number="15">Дык дзе ж тады надзея мая? І хто можа бачыць надзею маю?</verse>
				<verse number="16">У брамы адхлані зыйдзе яна, і разам са мною ў парахне супачыне».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="18">
				<verse number="1">І адказаў Більдад з Шуаху, і сказаў:</verse>
				<verse number="2">«Калі пакінеце вы кідаць прамовы? Перш зразумейце, а потым будзем гаварыць.</verse>
				<verse number="3">Чыму ты нас лічыш за жывёлу, і мы нячыстыя ў вачах тваіх?</verse>
				<verse number="4">Што ты губіш душу тваю ў гневе тваім? Ці ж дзеля цябе апусьцее зямля, і з месца свайго зварухнецца скала?</verse>
				<verse number="5">Бо сьвятло бязбожніка патухне, і не застанецца зьнічкі ад агню ягонага.</verse>
				<verse number="6">Пацямнее сьвятло ў намёце ягоным, і сьветач, які ў ім, патухне.</verse>
				<verse number="7">Звузяцца крокі моцы ягонай, намер ягоны здрадзіць яго.</verse>
				<verse number="8">Ублуталіся ў сетку ногі ягоныя, і ходзіць ён паміж пастак.</verse>
				<verse number="9">Пятля зловіць нагу ягоную, і пастка сашчэпіцца над ім.</verse>
				<verse number="10">Схаваны на зямлі пасткі для яго, і сіло чакае яго на дарозе.</verse>
				<verse number="11">Палохаюць яго жахі і аблутваюць ногі ягоныя.</verse>
				<verse number="12">Зьнікае ад голаду дужасьць ягоная, і загуба падрыхтаваная рэбрам ягоным.</verse>
				<verse number="13">Хвароба зьесьць скуру ягоную, і зжарэ часткі цела ягонага першародны сьмерці.</verse>
				<verse number="14">Зьнікне надзея ягоная з намёту яго, і пагоняць яго да валадара жахаў.</verse>
				<verse number="15">Будзе ён жыць у намёце, але не ў сваім, і жытло ягонае будзе пасыпана серкаю.</verse>
				<verse number="16">Зьнізу падсечаны карані ягоныя, а зьверху вянуць галінкі ягоныя.</verse>
				<verse number="17">Памяць пра яго зьнікне з зямлі, і ня будзе слаўлена імя ягонае на плошчах.</verse>
				<verse number="18">Прагоняць яго са сьвятла ў цемру, і ўвесь сьвет будзе гнаць яго.</verse>
				<verse number="19">Ня будзе ані сына, ані ўнука ў народзе ягоным, і нікога не застанецца ў месцы вандраваньня ягонага.</verse>
				<verse number="20">У дзень ягоны аслупянеюць нашчадкі, і сучаснікаў ахопіць жудасьць.</verse>
				<verse number="21">Такое вось жытло грэшіка, і такое месца таго, хто ня ведае Бога».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="19">
				<verse number="1">І адказаў Ёў, і сказаў:</verse>
				<verse number="2">«Дакуль будзеце вы зьдзеквацца з душы маёй і мучыць мяне словамі сваімі?</verse>
				<verse number="3">Ужо дзесяць разоў вы абражалі мяне і не саромеецеся зьневажаць мяне.</verse>
				<verse number="4">Калі я сапраўды саграшыў, грэх мой застанецца са мною.</verse>
				<verse number="5">Калі ж вы хочаце ўзьвялічыцца нада мною і ўпікнуць мяне брыдотамі маімі,</verse>
				<verse number="6">дык, прынамсі, цяпер зразумейце, што Бог пакараў мяне і сецьцю Сваёй аблутаў мяне.</verse>
				<verse number="7">Хоць я крычу: “Гвалт!”, мяне ня чуюць, лямантую, але няма суду.</verse>
				<verse number="8">Ён загарадзіў шлях мне, і я не магу прайсьці, і шлях мой цемраю ахутаў.</verse>
				<verse number="9">Ён сьцягнуў з мяне славу маю і забраў карону з галавы маёй.</verse>
				<verse number="10">Ён нішчыць мяне адусюль, і я гіну, і Ён зваліў, як дрэва, надзею маю.</verse>
				<verse number="11">Ён загневаўся на мяне ў ярасьці Сваёй, і залічыў мяне за ворага Свайго.</verse>
				<verse number="12">І прыйшлі разам дружыны Ягоныя, і рыхтуюць валы супраць мяне, і акружылі аблогаю намёт мой.</verse>
				<verse number="13">Адвярнуў Ён братоў маіх ад мяне, і знаёмыя мае, быццам чужыя, адыйшліся ад мяне.</verse>
				<verse number="14">Пакінулі мяне сваякі мае, і тыя, што ведалі мяне, забыліся пра мяне.</verse>
				<verse number="15">Хатнія ў доме маім і служкі мае за чужога ўважаюць мяне, і быццам чужынец стаўся я ў вачах іхніх.</verse>
				<verse number="16">Паклікаў я слугу свайго, а ён не паслухаў мяне, хоць вуснамі сваімі ўпрошваю яго.</verse>
				<verse number="17">Дыханьне маё абрыдла жонцы маёй, і сьмярдзючы я для дзяцей улоньня яе.</verse>
				<verse number="18">Пагарджаюць мною дзеці малыя, і, калі я ўстаю, яны зьдзекуюцца з мяне.</verse>
				<verse number="19">Брыдзяцца мною ўсе найбліжэйшыя сябры мае, і тыя, каго я найболей любіў, адвярнуліся ад мяне.</verse>
				<verse number="20">Да скуры маёй і да цела майго прысохлі косткі мае, засталіся толькі дзясны ля зубоў маіх.</verse>
				<verse number="21">Зьлітуйцеся нада мною, зьлітуйцеся нада мною, сябры мае! Бо рука Божая дакранулася мяне.</verse>
				<verse number="22">Чаму вы як Бог перасьледуеце мяне і зьдзекуецеся над целам маім?</verse>
				<verse number="23">Хто запіша словы мае? Хто дасьць мне, каб былі яны зазначаныя ў кнізе,</verse>
				<verse number="24">разцом жалезным на волаве, або высечаны на скале?</verse>
				<verse number="25">Я ведаю, што Абаронца мой жывы, і што ў апошні дзень Ён стане над парахном маім,</verse>
				<verse number="26">і хоць зьнішчана скура мая, у целе маім я ўбачу Бога.</verse>
				<verse number="27">Я сам убачу Яго, і вочы мае, а ня іншага, будуць аглядаць Яго. Прагнуць [гэтага] ныркі мае ў нутры маім.</verse>
				<verse number="28">Вы ня кажаце: “Навошта мы перасьледуем яго?”, нібыта корань справы знойдзены ў-ва мне.</verse>
				<verse number="29">Дык бойцеся мяча, бо гнеў супраць грэху — гэты меч, і ведайце, што ёсьць суд».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="20">
				<verse number="1">І адказаў Цафар з Наамы, і сказаў:</verse>
				<verse number="2">«Вось, разважаньні мае прынукаюць адказваць, і неспакой у-ва мне.</verse>
				<verse number="3">Упіканьне, якім мяне зьневажаў, я выслухаў, і дух розуму майго паказвае мне.</verse>
				<verse number="4">Ці ня ведаеш ты, што ад пачатку, як нарадзіўся чалавек на зямлі,</verse>
				<verse number="5">радасьць злачынцаў кароткая, і пацеха бязбожных на момант толькі.</verse>
				<verse number="6">Калі пыха ягоная паднімецца да неба, і галава ягоная дакранецца хмараў,</verse>
				<verse number="7">як гной прападзе ён, і тыя, што бачылі яго, спытаюцца: “Дзе ён?”</verse>
				<verse number="8">Як сон прамінае ён, і не знайсьці, пралятае, быццам марыва начное.</verse>
				<verse number="9">Вока, якое бачыла яго, ужо ня ўбачыць яго, і месца ягонае ня ўбачыць яго болей.</verse>
				<verse number="10">Сыны ягоныя прасіць будуць ласкі ва ўбогіх, і рукі ягоныя аддадуць маёмасьць сваю.</verse>
				<verse number="11">Косткі ягоныя, поўныя сілы маладосьці, разам з ім будуць спаць у парахне.</verse>
				<verse number="12">Калі салодкае ў вуснах ягоных зло, схаванае пад языком ягоным,</verse>
				<verse number="13">і будзе ён шкадаваць яго, і ня кіне яго, але будзе трымаць у вуснах сваіх,</verse>
				<verse number="14">тады хлеб у жываце ягоным пераменіцца ў жоўць зьмяіную.</verse>
				<verse number="15">Багацьці, якія ён праглынуў, вырыгае, выцягне іх Бог з жывата ягонага.</verse>
				<verse number="16">Праглыне ён атруту зьмяіную, і заб’е яго язык гадзюкі.</verse>
				<verse number="17">Ня ўбачыць ён ручаёў алею, рэк, якія мёдам і малаком ацякаюць.</verse>
				<verse number="18">І верне ён здабытак з чужой працы, і не праглыне яго, і ня будзе цешыцца з багацьцяў набытых.</verse>
				<verse number="19">Бо ён крыўдзіў і не зважаў на ўбогіх, рабаваў дамы, якія не будаваў.</verse>
				<verse number="20">Ніколі не наядаўся жывот ягоны, і ніколі ня мог ён дагадзіць прагавітасьці сваёй.</verse>
				<verse number="21">Нічога не заставалася з-за абжорства ягонага, і таму не застанецца нічога з маёмасьці ягонай.</verse>
				<verse number="22">Калі наесца, цесна яму будзе, і ўсякая бяда будзе нападаць на яго.</verse>
				<verse number="23">Калі будзе напаўняць жывот свой, Бог спашле на яго ярасьць гневу Свайго, і вылье на яго кару Сваю.</verse>
				<verse number="24">Будзе ён уцякаць ад зброі жалезнай, і пападзе пад лук мядзяны.</verse>
				<verse number="25">Страла паб’е цела ягонае і пячонку ягоную, і нахлынуць на яго рэчы страшныя.</verse>
				<verse number="26">Цемра захаваная для яго, і будзе паліць яго агонь, які ніхто не разьдзьмухвае, і тое, што засталося ў намёце ягоным, будзе зьнішчана.</verse>
				<verse number="27">Нябёсы аб’явяць бязбожнасьць ягоную, і зямля паўстане супраць яго.</verse>
				<verse number="28">Будзе зьнішчаны ўраджай дому ягонага, і разальецца ў дзень гневу Божага.</verse>
				<verse number="29">Такая доля перад Богам чалавека бязбожнага і спадчына, прызначаная для яго Богам».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="21">
				<verse number="1">І адказаў Ёў, і сказаў:</verse>
				<verse number="2">«Паслухайце ўважліва словы мае, і няхай будуць яны на пацяшэньне вашае.</verse>
				<verse number="3">Дазвольце, і я буду казаць, а пасьля словаў маіх сьмейцеся сабе.</verse>
				<verse number="4">Ці ж я гавару супраць чалавека, і ці ж няслушна маю быць нецярплівы?</verse>
				<verse number="5">Паглядзіце на мяне і аслупянейце, і ўдарце рукою ў вусны свае.</verse>
				<verse number="6">Калі я ўзгадваю гэта, я палохаюся, і дрыжаньне калоціць цела маё.</verse>
				<verse number="7">Чаму жывуць бязбожнікі, дажываюць да старасьці, і багацеюць?</verse>
				<verse number="8">Насеньне іхняе моцнае ў іх, і ўнукі іхнія гадуюцца на вачах іхніх.</verse>
				<verse number="9">Дамы ў іх забясьпечаныя ад страху, і няма кары Божай над імі.</verse>
				<verse number="10">Бугай у іх заўседы плодны і не зьнемагае, і карова целіцца, і не скідае [цяляці].</verse>
				<verse number="11">Дзеці іхнія, як статак, выходзяць, і малыя іхнія гуляюць вакол іх.</verse>
				<verse number="12">Яны сьпяваюць пад бубны і гусьлі і весяляцца пры гуках жалейкі,</verse>
				<verse number="13">і праводзяць у радасьці дні свае, і спакойна зыходзяць у адхлань.</verse>
				<verse number="14">Яны кажуць Богу: “Адыйдзіся ад нас! Ня хочам ведаць шляхоў Тваіх.</verse>
				<verse number="15">Хто такі Ўсемагутны, каб служыць Яму, і што Ён нам дапаможа, калі будзем маліць Яго?”</verse>
				<verse number="16">Маюць яны ў руках сваіх дабрабыт, хоць думкі іхнія далёка ад Яго.</verse>
				<verse number="17">Як часта тухне лямпа бязбожнікаў і нахлынае на іх загуба? Ці ў гневе [Божым] прыходзяць на іх пакуты?</verse>
				<verse number="18">Ці яны падобныя да мякіны на ветры, і да попелу гарачага, які вецер разносіць?</verse>
				<verse number="19">[Скажаш:] “Бог захоўвае для дзяцей ягоных кару Сваю”. Няхай аднагародзіць Ён яму, каб ён ведаў.</verse>
				<verse number="20">Няхай убачаць вочы ягоныя загубу яго, і няхай нап’ецца ён гневу Ўсемагутага.</verse>
				<verse number="21">Бо які будзе клопат яму пра дом ягоны, калі лік месяцаў ягоных спыніцца?</verse>
				<verse number="22">Ці ж можа хто вучыць веданьню Бога? А Ён судзіць найвышэйшых.</verse>
				<verse number="23">Адзін памірае ў сіле і здаровы, багаты і ў супакоі.</verse>
				<verse number="24">Начыньні ягоныя поўныя малака, і косткі ягоныя напоўнены сьвежым шпікам.</verse>
				<verse number="25">А іншы памірае ў горычы душы і ня цешыўся дабром.</verse>
				<verse number="26">Аднак разам будуць яны спаць у парахне, і абодвух апануюць чэрві.</verse>
				<verse number="27">Вось, я ведаю думкі вашыя і намеры вашыя, каб нашкодзіць.</verse>
				<verse number="28">Бо вы кажаце: “Дзе дом шляхетнага, а дзе намёт бязбожніка?”</verse>
				<verse number="29">Ці вы не пыталіся каго з падарожнікаў і словаў іхніх вы не зразумелі,</verse>
				<verse number="30">што ліхотнік захаваны ў дзень загубы, і збаўлены ў дзень гневу?</verse>
				<verse number="31">Хто будзе дакараць яго за шляхі ягоныя, і за тое, што ён зрабіў, хто аднагародзіць яму?</verse>
				<verse number="32">Яго прынясуць да магілы і пра дамавіну ягоную задбаюць.</verse>
				<verse number="33">Салодкімі яму будуць груды зямлі, бо за ім ідуць усе людзі, і перад ім — безьліч.</verse>
				<verse number="34">Дык чаму ж вы надарма пацяшаеце, калі ў адказе вашым адзін падман?»</verse>
			</chapter>
			<chapter number="22">
				<verse number="1">І адказаў Эліфаз з Тэману, і сказаў:</verse>
				<verse number="2">«Ці можа чалавек быць карысным Богу? Разумны заледзь самаму сабе можа быць карысным.</verse>
				<verse number="3">Што за карысьць Усемагутнаму, калі ты праведны, або што Яму дасьць, калі шлях твой беззаганны?</verse>
				<verse number="4">Ці ж за пабожнасьць тваю Ён карае цябе і ідзе на суд з табою?</verse>
				<verse number="5">Ці ж не дзеля ліхоты тваёй і незьлічоных злачынстваў тваіх?</verse>
				<verse number="6">Бо ты браў заклад ад братоў тваіх ні за што і з голых зьдзіраў адзеньне.</verse>
				<verse number="7">Ты не даваў вады сасьмягламу, і галоднаму адмаўляўся даваць хлеба.</verse>
				<verse number="8">Моцнаму чалавеку даваў ты зямлю, і заможны пасяляўся на ёй,</verse>
				<verse number="9">а ўдоваў адсылаў ты з пустымі рукамі, і сіротаў абцяжарваў работамі.</verse>
				<verse number="10">Дзеля таго акружаны ты пасткамі, і трывожыць цябе страх неспадзяваны,</verse>
				<verse number="11">і ў цемры ты ня бачыш, і вада вялікая залівае цябе.</verse>
				<verse number="12">Ці ж Бог не вышэйшы за неба? Паглядзі ўгару на зоркі, як яны высока!</verse>
				<verse number="13">А ты кажаш: “Што ведае Бог? Ці праз імглу Ён можа судзіць?</verse>
				<verse number="14">Хмары — заслона Яму, так што ня бачыць Ён, і ходзіць па скляпеньні нябесным”.</verse>
				<verse number="15">Ці ты будзеш трымацца сьцежкі старадаўняй, па якой хадзілі злачынцы,</verse>
				<verse number="16">якія заўчасна былі зьнішчаныя, бо паводка падмыла падваліны іхнія?</verse>
				<verse number="17">Яны казалі Богу: “Адыйдзіся ад нас! Што можа зрабіць нам Усемагутны?”</verse>
				<verse number="18">А Ён багацьцем напоўніў дамы іхнія. Але няхай будзе далёкая ад мяне рада бязбожных.</verse>
				<verse number="19">Праведнікі будуць бачыць гэта і цешыцца, і чалавек нявінны будзе сьмяяцца з іх:</verse>
				<verse number="20">“Сапраўды вынішчаны супраціўнік наш, а багацьце іхняе спаліў агонь”.</verse>
				<verse number="21">Дык пагадзіся з Ім, і мей супакой, і праз гэта прыйдзе да цябе добрае.</verse>
				<verse number="22">Вазьмі з вуснаў Ягоных закон і палажы словы Ягоныя ў сэрцы тваім.</verse>
				<verse number="23">Калі навернешся да Ўсемагутнага, адновішся і адкінеш злачыннасьць ад намёту твайго,</verse>
				<verse number="24">калі ацэніш золата як парахно, а [золата] Афіру — як камень з ручая,</verse>
				<verse number="25">тады Ўсемагутны будзе золатам тваім і бліскучым срэбрам для цябе.</verse>
				<verse number="26">Тады захапляцца ты будзеш Усемагутным і падымеш да Бога аблічча тваё.</verse>
				<verse number="27">Будзеш прасіць Яго, і Ён выслухае цябе, і ты споўніш абяцаньні твае.</verse>
				<verse number="28">Што пастановіш, прыйдзе да цябе, і на шляхах тваіх будзе сьвяціць сьвятло.</verse>
				<verse number="29">Бо Ён паніжае таго, хто пыхлівы, а хто схіляе вочы, той будзе збаўлены.</verse>
				<verse number="30">Ён ратуе [нават] таго, хто не без віны, і будзе ён уратаваны дзеля чыстасьці рук сваіх».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="23">
				<verse number="1">І адказаў Ёў, і сказаў:</verse>
				<verse number="2">«І сёньня з горыччу жальба мая, бо рука Ягоная цяжэйшая за стагнаньне маё.</verse>
				<verse number="3">О, каб я ведаў, дзе знайсьці Яго, я пайшоў бы да мейсца жытла Ягонага!</verse>
				<verse number="4">Я б прынёс перад аблічча Ягонае справу маю і напоўніў бы вусны мае нараканьнямі.</verse>
				<verse number="5">І ведаў бы я словы, якімі Ён адкажа, і зразумеў бы, што Ён будзе казаць мне.</verse>
				<verse number="6">Ці з вялікім запалам Ён будзе спрачацца са мною? Не! Ён толькі зьверне ўвагу на мяне!</verse>
				<verse number="7">Там справядлівы прадставіць справу сваю перад Ім, і ад Судзьдзі майго выйду я вольным.</verse>
				<verse number="8">Але вось, я іду на ўсход, і няма Яго, і іду на захад, і не знаходжу Яго.</verse>
				<verse number="9">На поўначы шукаю Яго, і ня бачу, і паварочваю на поўдзень, і не заўважаю.</verse>
				<verse number="10">А Ён ведае шлях мой, і няхай выспрабуе мяне, выйду я [чысты], як золата.</verse>
				<verse number="11">Нага мая трымалася сьлядоў Ягоных, я пільнаваў шляхі Ягоныя і не зыходзіў з іх.</verse>
				<verse number="12">Ад загадаў вуснаў Ягоных не адступаюся, і захоўваю словы вуснаў Ягоных як пастанову.</verse>
				<verse number="13">Ён адзін [вырашае], і хто заверне Яго? І што захоча душа Ягоная, Ён зробіць.</verse>
				<verse number="14">Бо Ён зробіць, што прызначыў пра мяне, і шмат такога ёсьць у Яго.</verse>
				<verse number="15">Таму я дрыжу перад абліччам Ягоным, разважаю [пра Яго], і ў страху вялікім перад Ім.</verse>
				<verse number="16">Бог аслабіў сэрца маё, і Ўсемагутны настрашыў мяне.</verse>
				<verse number="17">Бо не ад цемры я гіну, і аблічча маё не пакрытае змрокам.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="24">
				<verse number="1">Чаму ня вызначаны час [суду] Усемагутнага, і тыя, што ведаюць Яго, ня бачаць дзён Ягоных?</verse>
				<verse number="2">[Бязбожнікі] межы пераносяць, рабуюць статкі і пасьвяць іх,</verse>
				<verse number="3">асла ў сіротаў адбіраюць, у ўдавы бяруць у заклад вала,</verse>
				<verse number="4">убогіх спіхваюць з дарогі, і ўсе прыгнечаныя зямлі змушаныя хавацца.</verse>
				<verse number="5">Вось, як аслы ў пустыні, выходзяць [небаракі] на працу сваю, шукаючы хлеб для дзяцей у стэпе.</verse>
				<verse number="6">Жнуць яны траву на полі і зьбіраюць вінаград у бязбожнага,</verse>
				<verse number="7">начуюць голыя, без адзеньня, і ня маюць чым накрыцца ў холад,</verse>
				<verse number="8">мокнуць у гарах ад дажджоў, і, ня маючы прытулку, туляцца да скалаў.</verse>
				<verse number="9">Адрываюць сіротаў ад грудзей, і ад убогіх бяруць заклад.</verse>
				<verse number="10">Голыя ходзяць яны, без адзеньня, і галодныя носяць снапы.</verse>
				<verse number="11">У мурах выціскаюць алей, і ціснуць віно ў тоўчні, і смагнуць.</verse>
				<verse number="12">У гарадах, паміраючы, стогнуць; душа калечаных крычыць, але Бог не зважае на зло.</verse>
				<verse number="13">Яны бунтуюцца супраць сьвятла, і ня ведаюць шляхоў Ягоных, і не сядзяць на сьцежках Ягоных.</verse>
				<verse number="14">На сьвітаньні ўстае забойца, забівае ён беднага і ўбогага, і ноччу ходзіць як злодзей.</verse>
				<verse number="15">Вока чужаложніка чакае цемры, кажучы: “Ня ўбачыць мяне вока”, і хавае твар свой за заслонай.</verse>
				<verse number="16">У поцемках падкопваюцца пад дамы, а днём замыкаюцца, і ня ведаюць яны сьвятла.</verse>
				<verse number="17">Бо раніца для іх усіх — цень сьмерці; бо ведаюць яны жудасьці цемры.</verse>
				<verse number="18">Лёгкі ён на абліччы вады, і праклятая доля ягоная на зямлі, і ня вернецца ён на шлях да вінаградніку.</verse>
				<verse number="19">Суш і сьпякота высушылі воды сьнегавыя, і гэткая адхлань для тых, што саграшылі.</verse>
				<verse number="20">Няхай забудзецца пра яго ўлоньне [маці], і няхай смакуюць цела ягонае чэрві, няхай не застаецца памяці пра яго, але як дрэва няхай зломіцца беззаконьнік.</verse>
				<verse number="21">Ён пасьвіцца з бясплоднай, якая не радзіла, і ўдаве ня робіць дабра.</verse>
				<verse number="22">Ён здужвае сілай сваёю магутных, ён ўстае, і [ніхто] ня мае пэўнасьці ў жыцьці сваім.</verse>
				<verse number="23">[Бог] дае яму месца бясьпекі, і ён на гэта абапёрся, але вочы Ягоныя — на шляхах іхніх.</verse>
				<verse number="24">Падняліся яны трохі, і няма іх, і паніжаны, і прападаюць, і зрэзаныя яны як каласы.</verse>
				<verse number="25">Калі гэта ня так, хто зможа мяне аспрэчыць і марнотай палічыць словы мае?»</verse>
			</chapter>
			<chapter number="25">
				<verse number="1">І адказаў Більдад з Шуаху, і сказаў:</verse>
				<verse number="2">«Панаваньне і страх у Яго. Ён творыць супакой на вышынях Сваіх!</verse>
				<verse number="3">Ці ёсьць лік войску Ягонаму? І над кім не ўзыходзіць сьвятло Ягонае?</verse>
				<verse number="4">Ці можа чалавек быць праведным перад Богам, і як можа быць чыстым народжаны ад жанчыны?</verse>
				<verse number="5">Вось, нават месяц ня сьветлы, і зоркі нячыстыя ў вачах Ягоных.</verse>
				<verse number="6">Тым больш чалавек — гнілізна, і сын чалавечы — чарвяк».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="26">
				<verse number="1">І адказаў Ёў, і сказаў:</verse>
				<verse number="2">«Як ты дапамог кволаму, і як падтрымаў рамяно бязсільнае!</verse>
				<verse number="3">Якую ты даў параду нямудраму і выявіў цьвярозы розум для многіх!</verse>
				<verse number="4">Каго ты навучыў словам сваім, і які дух выходзіць з цябе?</verse>
				<verse number="5">Рэфаімы дрыжаць пад водамі, і тыя, што жывуць разам з імі.</verse>
				<verse number="6">Адхлань адкрытая перад Ім, і няма заслоны для Абадону.</verse>
				<verse number="7">Ён расьцягнуў поўнач над пусткаю, і павесіў зямлю на нічым.</verse>
				<verse number="8">Ён укладае воды ў аблокі Свае, і хмары ня рвуцца ад іх [цяжару].</verse>
				<verse number="9">Ён закрывае поўню месяца, і расьцягнуў над ім хмару Сваю.</verse>
				<verse number="10">Ён пазначыў мяжу на абліччы вады, аж да мяжы між сьвятлом і цемраю.</verse>
				<verse number="11">Слупы нябесныя дрыжаць і баяцца гневу Ягонага.</verse>
				<verse number="12">Магутнасьцю Сваёю Ён супакойвае мора, і мудрасьцю Сваёй Ён зьнішчыў Рагаба.</verse>
				<verse number="13">Дух Ягоны распагоджвае неба, і рука Ягоная нішчыць зьмея, які ўцякае.</verse>
				<verse number="14">Вось такія канцы шляхоў Ягоных; і толькі слабыя словы мы чуем пра Яго. Хто можа зразумець грымоты велічы Ягонай?»</verse>
			</chapter>
			<chapter number="27">
				<verse number="1">І працягваў Ёў прамову сваю, і сказаў:</verse>
				<verse number="2">«На жыцьцё Бога, Які адкінуў суд мой, і на Ўсемагутнага, Які да горычы давёў душу маю,</verse>
				<verse number="3">пакуль яшчэ трывае дыханьне ў-ва мне, і пакуль Дух Божы ў ноздрах маіх,</verse>
				<verse number="4">ня скажуць вусны мае няпраўды, і язык мой ня будзе гаварыць хлусьні.</verse>
				<verse number="5">Далёкі я ад таго, каб лічыць вас праведнымі. Пакуль не памру, не адступлюся ад нявіннасьці маёй.</verse>
				<verse number="6">У праведнасьці маёй буду трымацца моцна і не адкіну яе, ня будзе дакараць сэрца маё дзён [жыцьця] майго.</verse>
				<verse number="7">Няхай будзе як бязбожнік вораг мой, і той, хто паўстае супраць мяне — як злачынца.</verse>
				<verse number="8">Якая надзея крывадушніка, калі ён будзе адсечаны, калі Бог забярэ душу ягоную.</verse>
				<verse number="9">Ці выслухае Бог крык ягоны, калі прыйдзе да яго бяда?</verse>
				<verse number="10">Ці зможа ён цешыцца Ўсемагутным і клікаць Бога ўвесь час?</verse>
				<verse number="11">Я навучу вас пра руку Божую, нічога не схаваю пра Ўсемагутнага.</verse>
				<verse number="12">Вось, вы ўсё гэта бачылі, дык навошта пустая гаворка?</verse>
				<verse number="13">Такая вось доля чалавека ліхога і спадчына крыўдзіцеля, якую атрымаюць яны ад Усемагутнага.</verse>
				<verse number="14">Калі памножацца сыны ягоныя, упадуць ад мяча, і нашчадкі ягоныя не насыцяцца хлебам.</verse>
				<verse number="15">Хто застанецца ад іх, тых зьнішчыць зараза, і ўдовы ягоныя ня будуць плакаць.</verse>
				<verse number="16">Калі назьбірае ён срэбра, як пяску, і нарыхтуе адзеньня, як гліны,</verse>
				<verse number="17">ён, прыгатуе, але апранецца праведнік, і срэбра падзеліць нявінны.</verse>
				<verse number="18">Пабудаваў ён, як павук, дом сабе, і як вартаўнік зрабіў сабе будан.</verse>
				<verse number="19">Багатым кладзецца спаць, і такім не ўстае, расплюшчыць вочы свае — і няма нічога.</verse>
				<verse number="20">Ахопяць яго жахі, як паводка, і ўначы схопіць яго бура.</verse>
				<verse number="21">Падхопіць яго вецер усходні і панясе, і віхура адарве яго ад месца ягонага.</verse>
				<verse number="22">Ён кіне яго і не пашкадуе, хоць будзе ўцякаць з рукі Ягонай.</verse>
				<verse number="23">Будуць пляскаць над ім рукамі сваімі і асьвішчуць яго на кожным месцы.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="28">
				<verse number="1">Сапраўды, срэбра мае пачаткі жылаў, і ёсьць месца для золата, дзе яго ачышчаюць.</verse>
				<verse number="2">Жалеза здабываецца з парахна, і з каменя топіцца медзь.</verse>
				<verse number="3">[Чалавек] паставіў мяжу цемры, і дасьледуе ўсё да краю, і [шукае] камяні ў цемры і ценю сьмерці.</verse>
				<verse number="4">Капаюць капальні там, дзе не хадзілі ногі, зыходзяць у глыбіню, вісяць і хістаюцца далёка ад людзей.</verse>
				<verse number="5">Зямля, з якой хлеб вырастае, у глыбіні паравернута, як агнём.</verse>
				<verse number="6">Камяні ейныя — месца шафіра, і пясок золата ў ёй.</verse>
				<verse number="7">Драпежная птушка ня ведае сьцежкі [туды], і ня бачыць яе вока арла.</verse>
				<verse number="8">Не тапталі яе сыны пыхлівасьці, і не праходзіў па ёй леў.</verse>
				<verse number="9">Выцягвае [чалавек] руку сваю на крэмень, і пераварочвае горы да падножжа.</verse>
				<verse number="10">У скалах высякае каналы, і ўсё каштоўнае бачыць вока ягонае.</verse>
				<verse number="11">І спыняе ён цячэньне рэк, і скарбы выдабывае на сьвятло.</verse>
				<verse number="12">Але дзе знаходзіцца мудрасьць, і дзе месца розуму?</verse>
				<verse number="13">Чалавек ня ведае туды дарогі і не знаходзіць яе на зямлі жывых.</verse>
				<verse number="14">Бездань кажа: “Няма яе ў-ва мне”, і мора кажа: “Няма яе ў-ва мне”.</verse>
				<verse number="15">Не даецца яна за золата і не здабываецца яна за вагу срэбра.</verse>
				<verse number="16">Ня плаціцца за яе ані золатам Афіру, ані каштоўным оніксам або шафірам.</verse>
				<verse number="17">Не раўняецца да яе золата і шкло, не замяніць яе на посуд залаты.</verse>
				<verse number="18">Каралі і крышталь ня ўзгадваюцца [пры ёй]; цана мудрасьці — большая за пэрлы.</verse>
				<verse number="19">Ня варты яе тапаз з Кушу, і золатам чыстым не ацэніш яе.</verse>
				<verse number="20">Адкуль паходзіць мудрасьць, і дзе месца розуму?</verse>
				<verse number="21">Схаваная яна ад вачэй усіх жывых, птушкам нябесным невядомая.</verse>
				<verse number="22">Абадон і сьмерць кажуць: “Вушамі нашымі мы чулі пра славу яе”.</verse>
				<verse number="23">Бог разумее шлях яе, і Ён ведае месца ейнае.</verse>
				<verse number="24">Бо Ён разглядае краі зямлі, і бачыць усё, што пад небам.</verse>
				<verse number="25">Калі даваў Ён сілу ветру і ўсталёўваў водам берагі,</verse>
				<verse number="26">калі даваў закон дажджам, і шлях грымоту і маланцы,</verse>
				<verse number="27">тады бачыў Ён яе, і выявіў, і ўмацаваў яе, і дасьледаваў яе.</verse>
				<verse number="28">І сказаў Ён чалавеку: “Страх перад Госпадам — гэта мудрасьць; а пазьбягаць зла — розум”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="29">
				<verse number="1">І працягваў Ёў прамову сваю, і сказаў:</verse>
				<verse number="2">«Хто мне дасьць, каб я быў як ў часы старадаўнія, у тыя дні, калі Бог захоўваў мяне,</verse>
				<verse number="3">калі сьветач Ягоны сьвяціў над галавой маёй, калі ў сьвятле Ягоным хадзіў я ў цемры,</verse>
				<verse number="4">калі яшчэ жыў ў днях восені маёй, калі спагаднасьць Бога была ў намёце маім,</verse>
				<verse number="5">калі Ўсемагутны быў са мною і вакол мяне — дзеці мае,</verse>
				<verse number="6">калі сьцежкі мае купаліся ў масьле, і са скалы ручаём сьцякаў алей.</verse>
				<verse number="7">Калі я выходзіў да брамы гораду, і на плошчы ставіў сядзеньне маё,</verse>
				<verse number="8">убачыўшы мяне, юнакі хаваліся, а старыя ўставалі і стаялі,</verse>
				<verse number="9">князі пераставалі гаварыць і клалі палец на вусны свае,</verse>
				<verse number="10">начальнікі спынялі голас свой, і язык іхні прыліпаў да паднябеньня.</verse>
				<verse number="11">Вуха, якое чула мяне, добра гаварыла пра мяне, і вока, якое бачыла, сьведчыла пра мяне,</verse>
				<verse number="12">бо я вызваляў гаротніка, які клікаў [мяне], і сірату, і бездапаможнага.</verse>
				<verse number="13">Дабраславенства таго, які гінуў, зыходзіла на мяне, і сэрца ўдавы я рабіў радасным.</verse>
				<verse number="14">Я апранаўся ў праведнасьць, і быў апрануты; як плашч і карона быў суд мой.</verse>
				<verse number="15">Вокам быў я для сьляпога, і нагой — для кульгавага.</verse>
				<verse number="16">Бацькам быў для ўбогіх, і ў справе, якой ня ведаў, пільна разьбіраўся.</verse>
				<verse number="17">Я разьдзіраў пашчу крыўдзіцелю і вырываў з зубоў ягоных нарабаванае.</verse>
				<verse number="18">Я гаварыў ў душы: “У гнязьдзе сваім я памру і, як пясок, памножу дні свае.</verse>
				<verse number="19">Корань мой адкрыты для вады, і раса пакрывае галіны мае.</verse>
				<verse number="20">Слава мая заўсёды аднаўляецца, і лук у руцэ маёй абнаўляе [сілу]”.</verse>
				<verse number="21">Тыя, што слухалі мяне, чакалі, і маўчалі, [чуючы] параду маю.</verse>
				<verse number="22">Да словаў маіх ня мелі нічога дадаць, і мова мая на іх сплывала.</verse>
				<verse number="23">І чакалі мяне, як дажджу, і адкрывалі вусны свае, як на дождж вясновы.</verse>
				<verse number="24">Калі ўсміхаўся я да іх, ня верылі, і сьвятла аблічча майго не адкідалі.</verse>
				<verse number="25">Я выбіраў шлях да іх, і сядзеў на чале, і быў, як валадар у атачэньні войска; як той, хто пацяшае засмучаных.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="30">
				<verse number="1">А цяпер сьмяюцца з мяне маладзейшыя за мяне днямі, бацькоў якіх я грэбаваў пакласьці разам з сабакамі пры авечках маіх.</verse>
				<verse number="2">Бо сіла рук іхніх мне была не патрэбная. Поўня сілы іх мінула.</verse>
				<verse number="3">З бяды і з голаду яны зьнемагліся, і жывіліся ў [зямлі] бясплоднай, зруйнаванай і спустошанай.</verse>
				<verse number="4">Зьбіралі лебяду і хмызьнякі, і корань ядлоўца быў хлебам іхнім.</verse>
				<verse number="5">Спасярод сябе іх выкідалі і крычалі на іх, як на злодзеяў.</verse>
				<verse number="6">І жылі яны ў сухіх ярах, у ямах зямлі і ў скалах.</verse>
				<verse number="7">Раўлі яны ў хмызьняках і зьбіраліся пад цернямі,</verse>
				<verse number="8">сыны неразумных і сыны без імя, выгнаныя з зямлі.</verse>
				<verse number="9">А цяпер стаўся я для іх насьмешкай і зрабіўся ім у прыказку.</verse>
				<verse number="10">Яны брыдзяцца мяне і ўцякаюць далёка ад мяне, і не саромеюцца пляваць мне ў твар,</verse>
				<verse number="11">бо Ён разьвязаў пояс мой, і ўдарыў мяне, і яны скінулі вузду [з сябе] перад абліччам маім.</verse>
				<verse number="12">Праваруч паўстаюць падшыванцы і падстаўляюць нагу мне, і накіроўваюць на мяне сьцежкі загубы сваёй.</verse>
				<verse number="13">Папсулі яны дарогі мае, карыстаюцца з пакутаў маіх, і ня трэба ім дапамога.</verse>
				<verse number="14">Як праз вылом муру напалі яны на мяне, і спад руінаў выскокваюць.</verse>
				<verse number="15">Жахі агарнулі мяне; як вецер зьнікла веліч мая, і збаўленьне маё, як хмара, праляцела.</verse>
				<verse number="16">І цяпер выліваецца з мяне душа мая, і дні гора нахлынулі на мяне.</verse>
				<verse number="17">Ноччу [боль] пранізвае косткі мае, і тыя, што ядуць мяне, ня сьпяць.</verse>
				<verse number="18">Моцна прыстала да мяне адзеньне маё, і прыліпла сукня мая да мяне.</verse>
				<verse number="19">Ён кінуў мяне ў балота, і я стаўся падобны да пылу і попелу.</verse>
				<verse number="20">Я клічу Цябе, але Ты не адказваеш мне; стаю, але Ты не глядзіш на мяне.</verse>
				<verse number="21">Ты стаўся бязьлітасным для мяне і з моцаю бічуеш мяне рукою Тваёй.</verse>
				<verse number="22">Ты падняў мяне і пусьціў на вецер, і спустошыў мяне.</verse>
				<verse number="23">Ведаю, што Ты на сьмерць вядзеш мяне, і ў дом, дзе зьбярэцца ўсё жывое.</verse>
				<verse number="24">Хіба не працягвае рукі зруйнаваны? Ці не крычыць ён у няшчасьці сваім?</verse>
				<verse number="25">Ці ня плакаў я над пакрыўджаным? Ці душа мая не спагадала ўбогаму?</verse>
				<verse number="26">Чакаў я дабра, а прыйшло ліха, і шукаў сьвятла, але прыйшла цемра.</verse>
				<verse number="27">Нутро маё кіпіць і не змаўкае, нахлынулі на мяне дні гора майго.</verse>
				<verse number="28">Хаджу я зчарнелы, але не ад сонца, устаю ў грамадзе і крычу.</verse>
				<verse number="29">Я стаўся братам для шакалаў і бліжнім для страўсаў.</verse>
				<verse number="30">Скура мая счарнела на мне, і косткі мае высахлі ад сьпякоты.</verse>
				<verse number="31">Сталіся сумнымі гусьлі мае, і жалейка мая з плачам галосіць.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="31">
				<verse number="1">Я заключыў запавет з вачамі маімі, каб не глядзець мне на дзяўчыну.</verse>
				<verse number="2">Якая ж доля мая ў Бога на вышыні, і якая спадчына ад Усемагутнага на вышынях?</verse>
				<verse number="3">Ці ж не загуба [прызначана] для ліхотніка, і няшчасьце — для злачынцы?</verse>
				<verse number="4">Ці ж Ён ня бачыць шляхоў маіх і ня лічыць усе крокі мае?</verse>
				<verse number="5">Ці ж хадзіў я ў марнасьці, і ці ж нага мая сьпяшалася да подступу?</verse>
				<verse number="6">Няхай узважыць Ён мяне на вагах справядлівых, і няхай ведае Бог невінаватасьць маю.</verse>
				<verse number="7">Калі зыходзіў крок мой са шляху, і пайшло за вокам маім сэрца маё, і запляміла рукі мае што нячыстае,</verse>
				<verse number="8">няхай я пасею, а есьці будзе іншы, і нашчадкі мае будуць вырваныя з каранямі.</verse>
				<verse number="9">Калі сэрца маё зьвяла жанчына, і калі цікаваў я пры дзьвярах бліжняга майго,</verse>
				<verse number="10">няхай жонка мая меле для другога, і няхай іншыя прыхіляюцца да яе.</verse>
				<verse number="11">Бо гэта брыдота, злачынства, што падлягае суду.</verse>
				<verse number="12">Гэта агонь, які палае для Абадону, які выкараняе ўсю маёмасьць маю.</verse>
				<verse number="13">Калі я адмовіў суду слузе майму і служцы маёй, калі яны спрачаліся са мною,</verse>
				<verse number="14">што я буду рабіць, калі паўстане Бог? І калі Ён наведае мяне, што я адкажу Яму?</verse>
				<verse number="15">Ці ж ня Той, Хто мяне ўфармаваў ва ўлоньні, уфармаваў і яго; і ва ўлоньні [маці] ўкшталтаваў нас Адзіны?</verse>
				<verse number="16">Ці ж адмовіў я ў просьбе ўбогім і ці засмуціў вочы ўдавы?</verse>
				<verse number="17">Ці я адзін зьядаў кавалак свой, і ці ня еў яго сірата?</verse>
				<verse number="18">Бо ад маленства гадаваў я яго, як бацька, і вёў яго ад ўлоньня маці.</verse>
				<verse number="19">Калі я бачыў таго, што гіне без адзеньня, або бедака, што ня меў чым накрыцца,</verse>
				<verse number="20">ці ж не дабраслаўлялі мяне сьцёгны ягоныя, калі грэла іх воўна авечак маіх?</verse>
				<verse number="21">Калі я падымаў руку маю на сірату, калі бачыў ў браме дапамогу сабе,</verse>
				<verse number="22">няхай адпадзе рамяно ад сьпіны маёй, і няхай рука мая адломіцца ад локця.</verse>
				<verse number="23">Бо страшнае мне было пакараньне Божае, перад веліччу Яго я не магу ўстаяць!</verse>
				<verse number="24">Ці ў золаце я меў спадзяваньне? І ці золату чыстаму я казаў: “Надзея мая”?</verse>
				<verse number="25">Ці цешыўся я дзеля мноства багацьцяў маіх, што рука мая столькі прыдбала?</verse>
				<verse number="26">Калі я бачыў сонца, як яно зьзяе, або месяц, які ў яснасьці плыве,</verse>
				<verse number="27">ці спакусіўся я таемна ў сэрцы маім, і ці цалавалі вусны мае руку маю?</verse>
				<verse number="28">Гэта было б злачынства, што падлягае суду, бо я адрокся б ад Бога на вышынях.</verse>
				<verse number="29">Ці я цешыўся з падзеньня таго, хто ненавідзеў мяне, і ці радаваўся, што яго напаткала няшчасьце?</verse>
				<verse number="30">Але я не даваў грашыць паднябеньню майму, каб праклінаць душу ягоную.</verse>
				<verse number="31">Ці ж не гаварылі людзі намёту майго: “Хто ж не насыціўся мясам ягоным!”</verse>
				<verse number="32">На двары не заставаўся прыхадзень, брама мая была адкрытая для падарожнікаў.</verse>
				<verse number="33">Ці ўтойваў я грэх мой як [іншы] чалавек, і ці хаваў за пазухай правіну маю?</verse>
				<verse number="34">Тады б я баяўся грамады вялікай, і пагарда бліжніх палохала б мяне, і маўчаў бы я, і не выходзіў за дзьверы.</verse>
				<verse number="35">Хто мне дасьць таго, хто паслухае мяне? Вось подпіс мой. Няхай Усемагутны адкажа мне! Вось кніга, якую напісаў супраціўнік мой,</verse>
				<verse number="36">каб я насіў яе на плячах маіх і налажыў яе сабе, як вянец.</verse>
				<verse number="37">Я паведамлю яму лік крокаў маіх і пайду да яго, як да начальніка.</verse>
				<verse number="38">Калі б жалілася на мяне зямля мая, і з ёй плакалі барозны ейныя,</verse>
				<verse number="39">што плады ейныя я еў бяз срэбра, і што крыўдзіў душу ўласьніка яе,</verse>
				<verse number="40">няхай замест пшаніцы родзіцца мне калючка, а замест ячменю — кукаль!» Скончыліся словы Ёва.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="32">
				<verse number="1">І перасталі тыя тры чалавекі адказваць Ёву, бо ён быў праведны ў вачах сваіх.</verse>
				<verse number="2">І ўзгарэўся гневам Элігу, сын Барахеэля Бузяніна, з роду Рама. І запалаў ён гневам на Ёва, бо той лічыў душу сваю больш праведнай за Бога.</verse>
				<verse number="3">І запалаў гнеў ягоны таксама на сяброў ягоных, што не знайшлі яны адказу яму, але [толькі] вінавацілі Ёва.</verse>
				<verse number="4">І чакаў Элігу, калі Ёў гаварыў, бо яны былі старэйшымі за яго днямі.</verse>
				<verse number="5">І ўбачыў Элігу, што тыя тры ня маюць адказу ў вуснах сваіх, і запалаў гнеў ягоны.</verse>
				<verse number="6">І адказаў Элігу, сын Барахеэля Бузяніна, і сказаў: «Я — малодшы за вас днямі, а вы — старэйшыя, дзеля таго я вагаўся і баяўся выказваць вам думку сваю.</verse>
				<verse number="7">Я казаў сабе: “Няхай [многія] дні гавораць, і няхай шматгадовы вучыць мудрасьці”.</verse>
				<verse number="8">Але дух ёсьць у чалавеку і дыханьне Ўсемагутнага дае яму разуменьне.</verse>
				<verse number="9">Не [заўсёды] шматгадовы — мудры, і ня [толькі] старыя разумеюць суд.</verse>
				<verse number="10">Таму я кажу: “Паслухайце мяне, і я выкажу веданьне сваё”.</verse>
				<verse number="11">Вось, чакаў я на словы вашыя, і настаўляў вуха на разумнасьць вашую, пакуль вы шукалі словаў,</verse>
				<verse number="12">і намагаўся, каб мне зразумець вас. І вось, няма такога, хто аспрэчыць Ёва, і хто можа адказаць на словы ягоныя.</verse>
				<verse number="13">Не кажыце: “Мы знайшлі мудрасьць. Няхай Бог пераможа яго, а не чалавек”.</verse>
				<verse number="14">Ня супраць мяне словы [Ёва], і не паводле словаў вашых адкажу яму.</verse>
				<verse number="15">Яны спалохаліся, і не адказваюць болей, і ня маюць ужо словаў.</verse>
				<verse number="16">Яшчэ пачакаў я, яны не гаварылі, стаялі і болей не адказвалі.</verse>
				<verse number="17">Я таксама адкажу ў сваю чаргу, і выкажу думку маю.</verse>
				<verse number="18">Бо я поўны словаў, і сьціскае дыханьне ў-ва мне дух мой.</verse>
				<verse number="19">Таксама нутро маё, як віно закаркаванае, што разрывае новыя буклакі.</verse>
				<verse number="20">Няхай я скажу і стане лягчэй крыху, адкрыю вусны мае і адкажу.</verse>
				<verse number="21">Ня буду зьвяртаць увагі на асобу, і ня буду патураць чалавеку,</verse>
				<verse number="22">бо ня ўмею лісьлівіць, іначай няхай адразу возьме мяне Творца мой.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="33">
				<verse number="1">Дык выслухай, Ёве, прамову маю і прыхілі вуха на ўсе словы мае.</verse>
				<verse number="2">Вось, я адкрываю вусны свае, і язык мой гаворыць у вуснах маіх.</verse>
				<verse number="3">Ад шчырага сэрца плывуць словы мае, і яснае веданьне кажуць вусны мае.</verse>
				<verse number="4">Дух Божы ўчыніў мяне, і дыханьне Ўсемагутнага ажывіла мяне.</verse>
				<verse number="5">Падрыхтуйся і стань перад абліччам маім, і прадстаў справу тваю.</verse>
				<verse number="6">Вось, я, як вусны твае перад Богам, таксама я з гліны ўфармаваны.</verse>
				<verse number="7">Вось страх [перада] мною няхай цябе не палохае, і рука мая няхай ня будзе цяжкаю над табою.</verse>
				<verse number="8">Тое, што ты гаварыў — у вушах маіх, і я чуў голас словаў тваіх:</verse>
				<verse number="9">“Чысты я, бяз грэху, беззаганны, і няма віны ў-ва мне.</verse>
				<verse number="10">Але [Бог] знайшоў абвінавачваньне супраць мяне, і лічыць мяне ворагам Сваім.</verse>
				<verse number="11">Ён закаваў ў кайданы ногі мае, пільнуе ўсе сьцежкі мае”.</verse>
				<verse number="12">Вось, у гэтым ты няправедны. Я адкажу табе, бо Бог большы за чалавека.</verse>
				<verse number="13">Чаму ты спрачаешся з Ім, што Ён не адказвае табе ніводнага слова?</verse>
				<verse number="14">Бог прамаўляе і адзін раз, і другі, а [чалавек] не зважае на гэта.</verse>
				<verse number="15">У сьне і ў відзежы начным, калі моцны сон агартае людзей і ў дрымоце на ложку,</verse>
				<verse number="16">адкрывае Ён вуха людзям, і палохае іх у зьявах,</verse>
				<verse number="17">каб адвярнуць чалавека ад учынкаў [ліхіх], і вызваліць яго ад пыхлівасьці,</verse>
				<verse number="18">каб захаваць душу ягоную ад магілы, і жыцьцё ягонае, каб не загінула ад дзіды.</verse>
				<verse number="19">Ён дакарае яго хваробаю на ложку ягоным і болем безупынным у костках ягоных.</verse>
				<verse number="20">І жыцьцё ягонае брыдзіцца хлебам, і душа ягоная — страваю найлепшаю.</verse>
				<verse number="21">Цела яго зьнікае на вачах, і косткі, звычайна ня бачныя, адкрываюцца.</verse>
				<verse number="22">Набліжаецца душа ягоная да магілы, і жыцьцё ягонае — да памёршых.</verse>
				<verse number="23">Калі пры ім анёл-абаронца, адзін з тысячы, які распавядзе чалавеку, у чым праведнасьць ягоная,</verse>
				<verse number="24">тады зьлітуецца [Бог] над ім і скажа: “Выратуй яго, каб не ішоў ён у магілу, бо Я знайшоў выкуп [за яго]”.</verse>
				<verse number="25">Тады цела ягонае стане, як у маладосьці, і вернецца ён у дні юнацтва свайго.</verse>
				<verse number="26">Ён будзе маліць Бога, і [Бог] будзе спагадны яму, і ўбачыць аблічча ягонае радасным, і верне чалавеку праведнасьць ягоную.</verse>
				<verse number="27">І ён паглядзіць на людзей і скажа: “Я грашыў і чыніў няправасьць, і не аднагароджана мне.</verse>
				<verse number="28">Ён выкупіў душу маю, каб не трапіла ў магілу, і будзе бачыць сьвятло жыцьцё маё”.</verse>
				<verse number="29">Вось, усё гэта робіць Бог два, і тры разы з чалавекам,</verse>
				<verse number="30">каб адвесьці душу ягоную ад магілы, і прасьвятліць яго сьвятлом жывых.</verse>
				<verse number="31">Уважай, Ёве, паслухай мяне, і памаўчы, і я прамоўлю.</verse>
				<verse number="32">Калі маеш словы, адкажы мне. Прамоў, бо хачу, каб ты аказаўся праведным.</verse>
				<verse number="33">Калі ж ня маеш, паслухай мяне. Маўчы, і я навучу цябе мудрасьці».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="34">
				<verse number="1">І гаварыў Элігу, і сказаў:</verse>
				<verse number="2">«Мудрыя, слухайце словы мае, і знаўцы, прыхіліце вушы да мяне.</verse>
				<verse number="3">Бо вуха выспрабоўвае словы, як паднябеньне смакуе страву.</verse>
				<verse number="4">Разьбяромся між сабою, што слушнае, і зразумеем, што добрае.</verse>
				<verse number="5">Бо Ёў сказаў: “Я — праведны, а Бог пазбавіў мяне суду.</verse>
				<verse number="6">Ці буду я казаць хлусьліва пра праўду маю? Небясьпечная рана мая, а я без віны”.</verse>
				<verse number="7">Ці ёсьць такі чалавек, як Ёў, які п’е зьнявагі, як ваду,</verse>
				<verse number="8">і ідзе разам са злачынцамі, і ходзіць з людзьмі бязбожнымі?</verse>
				<verse number="9">Бо ён сказаў: “Няма карысьці чалавеку, калі ён дагаджае Богу”.</verse>
				<verse number="10">Дык паслухайце мяне, людзі разумныя! Бог далёкі ад няправасьці, і Ўсемагутны — ад беззаконьня.</verse>
				<verse number="11">Бо Ён паводле ўчынкаў адгаджаецца чалавеку, паводле шляхоў кожнага аднагароджвае яму.</verse>
				<verse number="12">Сапраўды, Бог ня чыніць несправядлівасьці, і Ўсемагутны не перакручвае суд.</verse>
				<verse number="13">Хто даручыў Яму зямлю? Хто паставіў Яго над усім сусьветам?</verse>
				<verse number="14">Калі б Ён накіраваў да Сябе сэрца Сваё, і ўзяў да Сябе Духа Свайго і дыханьне Сваё,</verse>
				<verse number="15">тады загінула б кожнае цела, і чалавек перамяніўся б ў парахно.</verse>
				<verse number="16">Калі ты маеш розум, паслухай гэта, прыхілі вуха на голас словаў маіх.</verse>
				<verse number="17">Ці той, хто ненавідзіць суд, можа кіраваць? Ці асудзіш ты Найсправядлівейшага?</verse>
				<verse number="18">Ці можна сказаць валадару: “Нягоднік”, або начальнікам: “Бязбожнікі”.</verse>
				<verse number="19">Але Ён не глядзіць на абліччы князёў і ня лічыць багатага вышэй за ўбогага. Бо ўсе яны — творы рук Ягоных.</verse>
				<verse number="20">Неспадзявана паміраюць яны, і сярод ночы паўстае народ, і яны зьнікаюць, і моцных выганяюць не рукой [чалавека].</verse>
				<verse number="21">Бо вочы Ягоныя – над шляхамі чалавека, і Ён бачыць усе крокі ягоныя.</verse>
				<verse number="22">Няма цемры, ані змроку, каб там маглі схавацца злачынцы.</verse>
				<verse number="23">Бо Ён не прызначае чалавеку тэрмін, каб той ішоў да Бога на суд.</verse>
				<verse number="24">Ён зьнішчае магутных без запытаньня і на іх месца стаўляе іншых.</verse>
				<verse number="25">Ён ведае ўчынкі іхнія і скідвае іх ноччу, і яны гінуць.</verse>
				<verse number="26">Ён ударае іх за бязбожнасьць іхнюю на бачным месцы</verse>
				<verse number="27">за тое, што яны адвярнуліся ад Яго і не разумелі ўсіх шляхоў Ягоных.</verse>
				<verse number="28">Бо дайшоў да Яго крык убогіх, і Ён пачуў стагнаньне прыгнечаных.</verse>
				<verse number="29">Калі Ён супакоіць, хто можа асудзіць? Калі схавае аблічча Сваё, хто можа ўбачыць Яго? Будзе гэта і для народу, і для аднаго чалавека,</verse>
				<verse number="30">каб не валадарыў чалавек нягодны і ня быў ён пасткай для народу.</verse>
				<verse number="31">Трэба казаць да Бога: “Я нясу [пакараньне], ня буду больш грашыць.</verse>
				<verse number="32">Чаго я ня бачу, Ты навучы мяне. Калі я зрабіў злачынства, болей гэтага рабіць ня буду”.</verse>
				<verse number="33">На [думку] тваю, ці павінен Ён адплаціць [табе], бо ты адкідаеш [гэта]? Бо ты сам, а ня я выбіраеш [казаць гэта]. А калі ведаеш што [больш], скажы.</verse>
				<verse number="34">Людзі разумныя скажуць мне, і чалавек мудры, які слухае мяне, [прамовіць]:</verse>
				<verse number="35">“Ёў неразумна кажа, і словы ягоныя без разуменьня”.</verse>
				<verse number="36">Няхай будзе Ёў дасьледаваны да канца, паводле адказаў ягоных, якія ўласцівыя людзям беззаконным.</verse>
				<verse number="37">Бо ён дадае да грахоў сваіх правіну, і сярод нас пляскае ў далоні, і памнажае прамовы свае супраць Бога».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="35">
				<verse number="1">І адказаў Элігу, і сказаў:</verse>
				<verse number="2">«Што ты лічыш слушным, калі ты сказаў: “Праведнасьць мая большая, чым у Бога”?</verse>
				<verse number="3">Бо ты сказаў: “Што за карысьць мне і што я атрымаю з гэтага, чым калі б я грашыў?”</verse>
				<verse number="4">Я адкажу табе словамі, і сябрам тваім з табою.</verse>
				<verse number="5">Паглядзі на неба і пабач; паглядзі на аблокі, яны вышэйшыя за цябе.</verse>
				<verse number="6">Калі ты саграшыш, што зробіш ты Яму? І калі грахі твае памнажаюцца, чым ты зашкодзіш Яму?</verse>
				<verse number="7">А калі будзеш праведны, што дасі Яму? Або што Ён атрымае з рукі тваёй?</verse>
				<verse number="8">Чалавеку, падобнаму да цябе, ліхота твая [шкодзіць], а праведнасьць твая [патрэбна] сыну чалавечаму.</verse>
				<verse number="9">Ад мноства прыгнятальнікаў яны галосяць, з прычыны [цяжкага] рамяна моцных.</verse>
				<verse number="10">Але [ніхто] ня кажа: “Дзе ж Бог, Які стварыў мяне, Які дае сьпевы ўначы,</verse>
				<verse number="11">Які вучыць нас болей, чым жывёлаў зямных, і больш, чым птушак нябесных, робіць нас мудрымі?”</verse>
				<verse number="12">Там яны лямантуюць, але Ён не адказвае ім з прычыны пыхлівасьці злачынцаў.</verse>
				<verse number="13">Толькі марноты ня слухае Бог і ня бачыць Усемагутны.</verse>
				<verse number="14">Хоць ты сказаў, што ня бачыш Яго, разгляд [справы] — перад абліччам Ягоным, і ты чакай на Яго.</verse>
				<verse number="15">І цяпер, калі не палае гнеў Ягоны, Ён не зважае зашмат на нягоднасьць.</verse>
				<verse number="16">Надарма Ёў адчыніў вусны свае і множыць прамовы бяздумныя».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="36">
				<verse number="1">І працягваў Элігу, і сказаў:</verse>
				<verse number="2">«Пачакай мяне трохі, і я пакажу табе, што маю яшчэ словы пра Бога.</verse>
				<verse number="3">Пачну здалёк навучаньне маё, і Творцу майму аддам праведнасьць.</verse>
				<verse number="4">Бо праўдзівыя і без падману словы мае, і з табою я дасканалы ў веданьні.</verse>
				<verse number="5">Вось, Бог магутны і не адкідае нікога, Ён магутны моцай сэрца.</verse>
				<verse number="6">Ён не дае жыць бязбожніку, але дае суд убогаму.</verse>
				<verse number="7">Не адварочвае Ён ад праведных вачэй Сваіх, але саджае іх з валадарамі на пасадзе назаўжды, і яны ўзвышаюцца.</verse>
				<verse number="8">І калі яны закаваныя ў кайданы і зьвязаныя путамі гора,</verse>
				<verse number="9">Ён паказвае ім учынкі іхнія і злачынствы іхнія, што яны памножыліся.</verse>
				<verse number="10">І Ён адкрывае вуха іхняе, каб навучыць іх, і гаворыць ім, каб адвярнуліся ад ліхоты.</verse>
				<verse number="11">Калі паслухаюцца і будуць служыць Яму, яны пражывуць дні свае ў дабрабыце і гады свае — у прыемнасьці.</verse>
				<verse number="12">А калі не паслухаюцца, тады загінуць ад дзіды і памруць з нястачы веданьня.</verse>
				<verse number="13">Крывадушнікі складаюць гнеў у сэрцы сваім і ня клічуць [Бога], калі Ён закоўвае іх [у кайданы].</verse>
				<verse number="14">У марнасьці памірае душа іхняя і жыцьцё іхняе між распусьнікамі.</verse>
				<verse number="15">Ён ратуе ўбогага з уціску ягонага і адкрывае вуха ягонае ў трывозе.</verse>
				<verse number="16">Таксама цябе Ён выбавіць з цясноты на прастору, дзе няма ўціску, і будзе поўнае тлушчу ўсё на стале тваім.</verse>
				<verse number="17">Але ты поўны меркаваньняў бязбожных, і чакаюць цябе суд і вырак.</verse>
				<verse number="18">Няхай не зьвядзе цябе гнеў, і вялікі выкуп няхай ня скрывіць [шляхоў] тваіх.</verse>
				<verse number="19">Ці ў няшчасьці крык твой дапаможа або намаганьні сілы тваёй?</verse>
				<verse number="20">Не жадай тае ночы, калі народы паднімаюцца з месцаў сваіх.</verse>
				<verse number="21">Сьцеражыся, каб не зьвярнуўся да злачынства, бо праз яго ты спазнаеш гора.</verse>
				<verse number="22">Вось, Бог узьвялічаны ў моцы Сваёй. Які настаўнік падобны да Яго?</verse>
				<verse number="23">Хто можа вызначыць шляхі Ягоныя? І хто можа сказаць Яму: “Ты дапусьціўся зла”?</verse>
				<verse number="24">Памятай, каб услаўляць учынкі Ягоныя, пра якія сьпяваюць людзі.</verse>
				<verse number="25">Усе людзі бачаць гэта, кожны прыглядаецца здалёк.</verse>
				<verse number="26">Вось, Бог вялікі і перавышае веданьне нашае; лік гадоў Ягоных — неаблічальны.</verse>
				<verse number="27">Ён зьбірае кроплі вады, і падаюць яны дажджом з хмары Ягонай.</verse>
				<verse number="28">Яны цякуць з хмараў і выліваюцца на многіх людзей.</verse>
				<verse number="29">Хто можа разумець разьлегласьць аблокаў і грымоты намёту Ягонага?</verse>
				<verse number="30">Вось, Ён расьцягнуў вакол Сябе сьвятло Сваё і закрывае глыбіні мора.</verse>
				<verse number="31">Адтуль Ён судзіць народы, і шчодра корміць іх.</verse>
				<verse number="32">У руках Сваіх Ён трымае маланку і загадвае ёй, куды цэліць.</verse>
				<verse number="33">Грукат ейны паведамляе пра яе, нават статкі адчуваюць прыход яе.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="37">
				<verse number="1">Ад гэтага дрыжыць сэрца маё, і яно зрушылася з месца свайго.</verse>
				<verse number="2">Слыхам слухайце гук голасу Ягонага і грымот, які выходзіць з вуснаў Ягоных.</verse>
				<verse number="3">Пад усім небам Ён пускае яго, і бляск Ягоны — аж да краю зямлі.</verse>
				<verse number="4">За ім грыміць голас, грыміць голас велічы Ягонай, і Ён не спыняе яго, пакуль ня будзе пачуты голас Яго.</verse>
				<verse number="5">Грыміць Бог голасам страшным Сваім, і чыніць рэчы вялікія і незразумелыя.</verse>
				<verse number="6">Ён гаворыць сьнегу: “Зыйдзі на зямлю”, залеве дажджовай: “Будзь залевай дажджу вялікага”.</verse>
				<verse number="7">Ён кладзе пячатку на руку кожнага чалавека, каб усе людзі ведалі справы Ягоныя.</verse>
				<verse number="8">І зьвер хаваецца ў логавішча і жыве ў пячоры сваёй.</verse>
				<verse number="9">З поўдня прыходзіць бура, а з поўначы — холад.</verse>
				<verse number="10">З подыху Божага зьяўляецца лёд, і паверхня вады ільдом сьціскаецца.</verse>
				<verse number="11">Вільгацьцю Ён напаўняе аблокі, і хмары разганяе сьвятлом Сваім.</verse>
				<verse number="12">І асьвятляе яно ўсё кругом паводле волі Ягонай, каб рабіць усё, што загадае Ён на абліччы сусьвету.</verse>
				<verse number="13">Ці то на пакараньне зямлі, ці то дзеля міласэрнасьці Ён наводзіць яго.</verse>
				<verse number="14">Прыхілі вуха да гэтага, Ёве, і ўстань, і паразважай пра цуды Божыя.</verse>
				<verse number="15">Ці ты ведаеш, як загадвае Бог, каб хмары Ягоныя заясьнелі сьвятлом?</verse>
				<verse number="16">Ці ведаеш ты, як падвешаны аблокі, і пра цуды Таго, Хто ў веданьні дасканалы?</verse>
				<verse number="17">Ці не награваецца адзеньне тваё, калі зямля супачывае ад ветру паўднёвага?</verse>
				<verse number="18">Ці ты з Ім расьцягнуў аблокі, моцныя, як люстэрка, адлітае [з мэталю]?</verse>
				<verse number="19">Навучы нас, што маем сказаць Яму? Мы ў гэтай цемры ня можам прадставіць [справу нашую].</verse>
				<verse number="20">Хто раскажа Яму тое, што я прамаўляю? Ці скажа хто Яму, каб ня быць зьнішчаным?</verse>
				<verse number="21">І цяпер ня бачым мы сьвятла за хмарамі, але пройдзе вецер і разгоніць іх.</verse>
				<verse number="22">З поўначы прыходзіць [яснасьць] залатая, і вакол Бога — велічнасьць страшлівая.</verse>
				<verse number="23">Усемагутнага знайсьці мы ня можам: Ён — магутны ў сіле, судзе і праведнасьці, але не прыгнятае нікога.</verse>
				<verse number="24">Дзеля таго няхай баяцца Яго людзі, бо Ён не зважае на ўсіх мудрых сэрцам».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="38">
				<verse number="1">І адказаў ГОСПАД з віхуры, і сказаў:</verse>
				<verse number="2">«Хто гэта, што неразумнымі словамі зацямняе задумы Мае?</verse>
				<verse number="3">Падперажы, як мужчына, паясьніцу тваю, і Я буду пытацца ў цябе, і ты тлумач Мне.</verse>
				<verse number="4">Дзе ты быў, калі Я закладваў падваліны зямлі? Адкажы Мне, калі маеш веды?</verse>
				<verse number="5">Хто даў меру ёй, ці ты ведаеш? Або хто працягнуў над ёй вяроўку мерную?</verse>
				<verse number="6">На чым замацаваны падваліны яе? Або хто залажыў кутні камень яе,</verse>
				<verse number="7">калі гаманілі з радасьцю зоркі ранішнія, і калі радасна ўсклікалі ўсе сыны Божыя?</verse>
				<verse number="8">Хто зачыніў мора брамамі, калі вырывалася яно, [нібы] з улоньня выходзіла;</verse>
				<verse number="9">калі апранаў у хмары яго, і ў імглу, як у пялёнкі, спавіваў?</verse>
				<verse number="10">Я паставіў мору межы ейныя, і паставіў загарадкі і брамы,</verse>
				<verse number="11">і сказаў: “Дасюль дойдзеш, а далей не пяройдзеш, і тут спыніш узбураныя хвалі твае”.</verse>
				<verse number="12">Ці ты загадваў у дні твае сьвітаньню і ці вызначаў зараніцы месца яе,</verse>
				<verse number="13">каб ахапіла яна канцы зямлі, і каб вынішчаны былі на ёй бязбожнікі,</verse>
				<verse number="14">каб [зямля] зьмянілася як гліна пад пячаткай, і сталася, як адзеньне каляровае,</verse>
				<verse number="15">каб забранае было ад бязбожных сьвятло іхняе і зламанае рамяно ўзьнесенае?</verse>
				<verse number="16">Ці ты даходзіў да крыніцаў мора, і ці ты хадзіў па дне бяздоньня?</verse>
				<verse number="17">Ці адкрытыя былі табе брамы сьмерці, і ці бачыў ты дзьверы цемры сьмяротнай?</verse>
				<verse number="18">Ці аглядаў ты абшары зямлі? Раскажы Мне, калі ведаеш усё гэта.</verse>
				<verse number="19">Пры якой дарозе жыве сьвятло, і дзе месца цемры,</verse>
				<verse number="20">каб завесьці яе да межаў ейных, і ведаць сьцежкі да дому яе?</verse>
				<verse number="21">Ты ведаеш, бо тады ты быў ужо народжаны, і лік дзён тваіх вельмі вялікі!</verse>
				<verse number="22">Ці ты даходзіў да сховішча сьнегу і ці бачыў сховішча граду,</verse>
				<verse number="23">які Я падрыхтаваў на час гора і на дзень бою і вайны?</verse>
				<verse number="24">Па якім шляху разьліваецца сьвятло і разыходзіцца вецер палючы па зямлі?</verse>
				<verse number="25">Хто вызначыў пратоку для навальніцы і шляхі для маланкі і грымотаў,</verse>
				<verse number="26">каб ліў дождж на зямлю бязьлюдную, на пустыню, дзе няма ніводнага чалавека,</verse>
				<verse number="27">каб насыціць [вадою] пустыню і пушчу, і каб вырасьціць траву [на засохлай зямлі]?</verse>
				<verse number="28">Хто ёсьць бацькам дажджу? Або хто нарадзіў кроплі расы?</verse>
				<verse number="29">З чыйго нутра выйшаў лёд, і хто родзіць шэраш на небе?</verse>
				<verse number="30">Як камень вада цьвярдзее, і аблічча бяздоньня замярзае.</verse>
				<verse number="31">Ці ты можаш зьвязаць зьвязы Стажар’я, і ці можаш разьвязаць вузел Касцоў?</verse>
				<verse number="32">Ці ты выведзеш зорку ранішнюю ў свой час, і ці Воз з сынамі ягонымі накіруеш?</verse>
				<verse number="33">Ці ты ведаеш законы неба, і ці можаш напісаць іх на зямлі?</verse>
				<verse number="34">Ці можаш падняць голас твой да аблокаў і хвалямі вады накрыць сябе?</verse>
				<verse number="35">Ці можаш паслаць бліскавіцы, і ці пойдуць яны, і ці скажуць табе: “Вось мы!”</verse>
				<verse number="36">Хто ўлажыў у нутро ібіса мудрасьць, і хто пеўню даў розум?</verse>
				<verse number="37">Хто мудрасьцю лічыць хмары, і хто можа нахіліць начыньні нябесныя,</verse>
				<verse number="38">калі пыл цьвярдзее ў камяні, замяняецца ў груды?</verse>
				<verse number="39">Ці ты для ільвіцы наловіш здабычы, і голад ільвянятаў задаволіш,</verse>
				<verse number="40">калі яны вылежваюцца ў логвах сваіх, або ў гушчары цікуюць?</verse>
				<verse number="41">Хто гатуе крумкачу страву ягоную, калі дзеці ягоныя клічуць да Бога і блукаюць бяз ежы?</verse>
			</chapter>
			<chapter number="39">
				<verse number="1">Ці ты ведаеш час пароду дзікіх козаў у скалах, або сачыў за пародамі ланяў?</verse>
				<verse number="2">Ці ты лічыш месяцы цяжарнасьці іхняй, або ведаеш час іх нараджэньня?</verse>
				<verse number="3">Схіляюцца яны, родзячы дзяцей сваіх, і вызваляюцца ад болю нараджэньня.</verse>
				<verse number="4">Дзеці іхнія набіраюць сілы і растуць у полі, і выходзяць, і не вяртаюцца да іх.</verse>
				<verse number="5">Хто пусьціў дзікага асла на свабоду, і хто разьвязаў путы ягоныя?</verse>
				<verse number="6">Я даў яму дом у пустыні, і на зямлі салёнай прызначыў жытло яму.</verse>
				<verse number="7">Ён сьмяецца з гармідару гораду і ня чуе крыку паганятага,</verse>
				<verse number="8">на гарах знаходзіць сабе пашу і шукае ўсякую зеляніну.</verse>
				<verse number="9">Ці захоча аднарог служыць табе, ці пераначуе ён пры ясьлях тваіх?</verse>
				<verse number="10">Ці ты можаш прывязаць аднарога вяроўкаю да плуга, ці будзе ён араць лагчыны за табою?</verse>
				<verse number="11">Ці ты паверыш у вялікую сілу ягоную, і даручыш яму працу тваю?</verse>
				<verse number="12">Ці паверыш яму, што ён верне зерне тваё і зьбярэ на ток?</verse>
				<verse number="13">Крылы страўса радасна махаюць, але ці яны такія, як крылы і пер’е бусла?</verse>
				<verse number="14">Бо ён пакідае яйкі свае на зямлі, і яны грэюцца ў пяску,</verse>
				<verse number="15">і забываецца ён, што можа нага стаптаць іх і зьвер палявы раздушыць.</verse>
				<verse number="16">Нячулы ён да дзяцей сваіх, быццам яны не ягоныя, і не трывожыцца ён, што праца ягоная можа быць дарэмнай,</verse>
				<verse number="17">бо пазбавіў яго Бог мудрасьці і ня даў яму розуму.</verse>
				<verse number="18">А калі прыйдзе час, і ён падыме ўгору крылы, тады ён сьмяецца з каня і вершніка ягонага.</verse>
				<verse number="19">Ці ты даеш каню сілу? Ці ты ахінаеш шыю ягоную грывай?</verse>
				<verse number="20">Ці ты прымусіш бегчы яго, як саранчу? Велічнае іржаньне ягонае жах наводзіць.</verse>
				<verse number="21">Ён б’е зямлю капытом, і цешыцца сілаю, і выходзіць адважна насустрач зброі.</verse>
				<verse number="22">Ён сьмяецца над страхам, не палохаецца, і не ўцякае перад мячом.</verse>
				<verse number="23">Калі гучыць над ім сагайдак, вострыва дзіды, ці рагаціны,</verse>
				<verse number="24">ён з шаленствам і лютасьцю каўтае зямлю, і не спыняецца пры гуку трубы.</verse>
				<verse number="25">На гук трубы іржэ: “І-га-га!” і здалёку ён вычувае бітву, воклічы князёў і крык [ваенны].</verse>
				<verse number="26">Ці паводле разуменьня твайго лётае ястраб і накіроўвае крылы свае на поўдзень?</verse>
				<verse number="27">Ці паводле загаду твайго падымаецца арол, і на вышынях робіць гняздо сваё?</verse>
				<verse number="28">Ён жыве на скалах і [там] начуе, на вяршынях скальных замчышча ягонае.</verse>
				<verse number="29">Адтуль выгледжвае ён сабе ежу, вочы ягоныя бачаць далёка,</verse>
				<verse number="30">а птушаняты ягоныя п’юць кроў, і дзе толькі забіты, там і ён».</verse>
				<verse number="31">І адказаў ГОСПАД Ёву, і сказаў:</verse>
				<verse number="32">«Ці той, хто спрачаецца з Усемагутным, будзе вучыць? Той, хто вінаваціць Бога, няхай адкажа».</verse>
				<verse number="33">І адказаў Ёў ГОСПАДУ, і сказаў:</verse>
				<verse number="34">«Вось, я, нікчэмны, што магу Табе адказаць? Я кладу руку маю на вусны мае.</verse>
				<verse number="35">Раз я гаварыў, і гэтага не паўтару, і другі раз, але нічога не дадам».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="40">
				<verse number="1">І адказаў ГОСПАД Ёву з віхуры, і сказаў:</verse>
				<verse number="2">«Падперажы, як мужчына, сьцёгны твае. Я буду пытацца ў цябе, а ты тлумач Мне.</verse>
				<verse number="3">Ці хочаш ты зьнішчыць суд Мой? Ці ты асудзіш Мяне, каб сябе апраўдаць?</verse>
				<verse number="4">Калі ты маеш рамяно, як Бог, і калі ты падобным голасам грыміш, як Ён,</verse>
				<verse number="5">тады апраніся ў маестат і велічнасьць, і адзенься ў годнасьць і красу.</verse>
				<verse number="6">Зьяві ярасьць гневу твайго, і паглядзі на ўсіх пыхліўцаў, і ўпакор іх.</verse>
				<verse number="7">Глянь на ўсіх пыхліўцаў, і асаром іх, і выгубі бязбожных на месцах іхніх.</verse>
				<verse number="8">Пахавай іх разам у пыле, і абліччы іхнія закрый цемраю.</verse>
				<verse number="9">І Я таксама буду славіць цябе, калі правіца твая дапаможа табе.</verse>
				<verse number="10">Вось, бегемот, якога Я стварыў, як і цябе, і есьць ён траву як вол.</verse>
				<verse number="11">Вось, сіла ягоная — у сьцёгнах ягоных, і моц ягоная — у цягліцах жывата ягонага.</verse>
				<verse number="12">Ён круціць хвастом сваім, як кедрам, жылы сьцёгнаў ягоных моцна сплецены.</verse>
				<verse number="13">Косткі ягоныя — як трубы мядзяныя, і ногі ягоныя — як пруты жалезныя.</verse>
				<verse number="14">Ён ёсьць пачаткам шляхоў Божых. Толькі Той, Хто стварыў яго, можа паднесьці да яго меч.</verse>
				<verse number="15">Горы прыносяць ежу яму, і ўсе зьвяры палявыя гуляюць там.</verse>
				<verse number="16">Ён сьпіць пад ценем лотасу, схаваўшыся ў трысьнягу і дрыгве.</verse>
				<verse number="17">Лотасы хаваюць яго ў ценю сваім, атачаюць яго вербы пры ручаі.</verse>
				<verse number="18">Калі рака ўздымаецца, ён не баіцца, ён бясьпечны, хоць Ярдан даходзіць да пашчы ягонай.</verse>
				<verse number="19">Ці можа хто ўзяць яго на вачах ягоных, ці пракалоць яму ноздры гакам?</verse>
				<verse number="20">Ці можаш ты левіятана выцягнуць кручком і вяроўкаю схапіць яго за язык?</verse>
				<verse number="21">Ці ўложыш ты трысьціну ў ноздры ягоныя або ці праколеш пашчэнку ягоную цярнінай?</verse>
				<verse number="22">Ці будзе ён дужа прасіць цябе або гаварыць да цябе лагодна?</verse>
				<verse number="23">Ці заключыць ён з табою запавет, і ты возьмеш яго як слугу навечна?</verse>
				<verse number="24">Ці пагуляеш ты з ім, як з птушкаю, або прывяжаш яго для дачок сваіх?</verse>
				<verse number="25">Ці ты справіш над ім частаваньне супольнае, і ці падзеляць яго між купцамі?</verse>
				<verse number="26">Ці зможаш прабіць скуру ягоную дзідаю, а галаву ягоную —астрогай рыбацкаю?</verse>
				<verse number="27">Палажы на яго руку тваю, і рыхтуйся да бою, бо болей [гэтага] ня зробіш.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="41">
				<verse number="1">Вось, спадзяваньне тваё фальшывае; на выгляд ягоны ты ўпадзеш.</verse>
				<verse number="2">Няма сьмелых, каб будзіць яго. А хто тады можа стаць перад абліччам Маім?</verse>
				<verse number="3">Хто стане перада Мною, і застанецца цэлым? Пад усім небам ён — Мой.</verse>
				<verse number="4">Ня буду маўчаць пра часткі цела яго, пра сілу і прыгажосьць іхнюю.</verse>
				<verse number="5">Хто можа адкрыць аблічча адзеньня ягонага, і хто падыйдзе да падвойных сківіцаў ягоных?</verse>
				<verse number="6">Хто можа адкрыць браму аблічча ягонага? Навокал зубоў ягоных жах!</verse>
				<verse number="7">Сьпіна ягоная — як моцныя шчыты, скрэпленыя краменнай пячаткай.</verse>
				<verse number="8">Адзін з адным злучаныя, нават паветра праз іх ня пройдзе.</verse>
				<verse number="9">Адзін да аднаго шчыльна прылягае, і трымаюцца моцна, і нельга разьдзяліць іх.</verse>
				<verse number="10">Чханьне ягонае бліскае сьвятлом, а вочы ягоныя — як павекі зараніцы.</verse>
				<verse number="11">З пашчы ягонай выходзіць полымя, выскокваюць іскры агністыя.</verse>
				<verse number="12">З ноздраў ягоных выходзіць дым, як з гаршчка нагрэтага, што кіпіць.</verse>
				<verse number="13">Подых ягоны распальвае вуглі, і з пашчы ягонай выходзіць полымя.</verse>
				<verse number="14">У шыі ягонай начуе сіла, і перад ім жах уцякае.</verse>
				<verse number="15">Мяса нутра ягонага сьціснутае, цьвёрдае, не здрыганецца.</verse>
				<verse number="16">Сэрца ягонае цьвёрдае, як камень, цьвёрдае, як ніжні камень млынавы.</verse>
				<verse number="17">Калі ён устае, дрыжаць асілкі, і хаваюцца ад жаху.</verse>
				<verse number="18">Меч, які кранецца яго, не ўстаіць, ані дзіда, ані страла, ані рагаціна.</verse>
				<verse number="19">Жалеза лічыць ён за салому, а медзь — за дрэва гнілое.</verse>
				<verse number="20">Не палохае яго сын луку, і камень з пушчалкі яму як сена.</verse>
				<verse number="21">Доўбня яму як сьцяблінка, і сьмяецца ён з дзіды, што ляціць.</verse>
				<verse number="22">Пад ім вострыя камяні, і ён на вострых камянях ляжыць як у балоце.</verse>
				<verse number="23">Ён глыбіню водаў разаграе як кацёл, і мора ператварае ў кіпень.</verse>
				<verse number="24">За сабой пакідае сьветлую сьцежку, і бездань падаецца сівізною.</verse>
				<verse number="25">Няма яму роўнага на зямлі, ён створаны бясстрашным.</verse>
				<verse number="26">На ўсё магутнае ён глядзіць з вышыні, ён — валадар над усімі сынамі пыхлівасьці».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="42">
				<verse number="1">І адказаў Ёў ГОСПАДУ, і сказаў:</verse>
				<verse number="2">«Ведаючы, ведаю, што Ты ўсё можаш, і што намер Твой ня можа быць спынены.</verse>
				<verse number="3">Хто той, які хавае параду бяз веданьня? Сапраўды, я гаварыў, і не разумеў. Гэта рэчы, цудоўнейшыя за мяне, і я ня ведаю іх.</verse>
				<verse number="4">Паслухай, і я буду гаварыць. Запытаюся ў цябе, а Ты адкажы мне.</verse>
				<verse number="5">Раней я чуў пра Цябе толькі вухам, а цяпер вока маё ўбачыла Цябе.</verse>
				<verse number="6">Дзеля таго я выракаюся [словаў] маіх, і каюся ў пыле і попеле».</verse>
				<verse number="7">І сталася пасьля таго, як сказаў ГОСПАД гэтыя словы Ёву, сказаў ГОСПАД Эліфазу з Тэману: «Узгарэўся гнеў Мой на цябе і на двух сяброў тваіх, бо не гаварылі вы пра Мяне слушна, як слуга Мой Ёў.</verse>
				<verse number="8">І цяпер вазьміце сем бычкоў і сем бараноў, і пайдзіце да слугі Майго Ёва, і складзіце цэласпаленьне за сябе. І слуга Мой Ёў памоліцца за вас. І Я ўзгляну на аблічча ягонае, і не зраблю вам благога, хоць вы не гаварылі пра Мяне слушна, як слуга Мой Ёў».</verse>
				<verse number="9">І пайшлі Эліфаз з Тэману, Більдад з Шуаху і Цафар з Наамы, і зрабілі так, як сказаў ім ГОСПАД. І ўзглянуў ГОСПАД на аблічча Ёва.</verse>
				<verse number="10">І вярнуў ГОСПАД страту Ёву, калі ён памаліўся за сяброў сваіх. І даў ГОСПАД Ёву ўдвая болей таго, што ён меў раней.</verse>
				<verse number="11">І прыйшлі да яго ўсе браты ягоныя, і ўсе сёстры ягоныя, і ўсе, хто раней ведаў яго, і елі з ім хлеб у доме ягоным, і спачувалі яму, і пацяшалі яго з прычыны няшчасьця, якое на яго спаслаў ГОСПАД. І кожны даў яму па адной кесыце і па адным залатым пярсьцёнку.</verse>
				<verse number="12">І дабраславіў ГОСПАД апошнія [дні] Ёва больш, чым папярэднія. І было ў яго чатырнаццаць тысячаў авечак і шэсьць тысячаў вярблюдаў, тысяча параў валоў і тысяча асьліцаў.</verse>
				<verse number="13">І было ў яго сем сыноў і тры дачкі.</verse>
				<verse number="14">І назваў ён імя першай — Еміма, імя другой — Кецыя, а імя трэцяй — Керэн-Гапух.</verse>
				<verse number="15">І не знайшлося на ўсёй зямлі такіх прыгожых жанчынаў, як дочкі Ёва. І даў ім бацька іхні спадчыну між братамі іхнімі.</verse>
				<verse number="16">І жыў Ёў пасьля таго сто сорак гадоў, і бачыў сыноў сваіх і сыноў сыноў сваіх аж да чацьвёртага пакаленьня.</verse>
				<verse number="17">І памёр Ёў стары і насычаны днямі.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="19">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Шчасьлівы чалавек, які не хадзіў паводле рады бязбожнікаў, не стаяў на шляху грэшнікаў і не сядзеў паміж насьмешнікаў,</verse>
				<verse number="2">бо да закону ГОСПАДА імкненьне яго і пра закон Ягоны будзе разважаць ён днём і ноччу.</verse>
				<verse number="3">І будзе ён як дрэва, пасаджанае пры цячэньні водаў, якое прыносіць плод свой у часе сваім, і лістота якога ня вяне, і ва ўсім, што ён робіць, ён посьпех мае.</verse>
				<verse number="4">Ня гэтак бязбожнікі, яны як мякіна, якую вецер разносіць.</verse>
				<verse number="5">Таму не ўстаяць бязбожнікі на судзе, ані грэшнікі на сходзе праведных,</verse>
				<verse number="6">бо ГОСПАД ведае шлях праведных, а шлях бязбожнікаў загіне.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">Чаму бунтуюцца народы, і плямёны задумваюць марнае?</verse>
				<verse number="2">Паўстаюць валадары зямлі, і князі сабраліся разам супраць ГОСПАДА і супраць Памазанца Ягонага:</verse>
				<verse number="3">“Парвема кайданы іхнія і путы іхнія скіньма з сябе!”</verse>
				<verse number="4">Той, Які жыве ў небе, будзе сьмяяцца, Госпад будзе кпіць з іх.</verse>
				<verse number="5">І скажа да іх у гневе Сваім і ў ярасьці Сваёй напужае іх:</verse>
				<verse number="6">“Гэта Я паставіў Валадара Майго на Сыёне, гары Маёй сьвятой!”</verse>
				<verse number="7">Я абвяшчу пастанову: “ГОСПАД сказаў да мяне: Ты – Сын Мой, Я сёньня нарадзіў Цябе!</verse>
				<verse number="8">Зажадай ад Мяне, і дам Табе народы зямлі ў спадчыну, і межы зямныя — на ўласнасьць Табе.</verse>
				<verse number="9">Кіем жалезным паб’еш іх, быццам начыньне глінянае скрышыш іх”.</verse>
				<verse number="10">Дык цяпер, валадары, зразумейце, навучыцеся, судзьдзі зямлі!</verse>
				<verse number="11">Служыце ГОСПАДУ са страхам і радуйцеся з дрыжаньнем.</verse>
				<verse number="12">Слаўце Сына, каб не разгневаўся, і каб ня зьнішчыў шляху вашага, бо неўзабаве ўзгарыцца гнеў Ягоны! Шчасьлівыя ўсе, якія ў Ім маюць надзею.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">Псальм Давіда, калі ён уцякаў ад аблічча Абсалёма, сына свайго.</verse>
				<verse number="2">ГОСПАДЗЕ, як шматлікія сталі прыгнятальнікі мае! Шмат іх паўстае супраць мяне!</verse>
				<verse number="3">Шмат тых, якія кажуць пра душу маю: “Няма для яго збаўленьня ў Бога” (Сэлях).</verse>
				<verse number="4">Але Ты, ГОСПАДЗЕ, — шчыт для мяне, Ты – слава мая і Ты падыймаеш галаву маю.</verse>
				<verse number="5">Голасам маім клікаў я да ГОСПАДА, і Ён адказаў мне з гары Сваёй сьвятое. (Сэлях).</verse>
				<verse number="6">Я лёг і заснуў; і абудзіўся, бо ГОСПАД падтрымлівае мяне.</verse>
				<verse number="7">Не палохаюся я многіх тысячаў народу, што абступілі мяне наўкола.</verse>
				<verse number="8">Паўстань, ГОСПАДЗЕ! Збаў мяне, Божа мой! Бо Ты даў ворагам маім па сківіцах, Ты скрышыў зубы бязбожнікаў.</verse>
				<verse number="9">У ГОСПАДА збаўленьне і для народу Твайго дабраслаўленьне Тваё. (Сэлях).</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Псальм Давіда.</verse>
				<verse number="2">Калі я клічу, адкажы мне, Божа, Праведнасьць мая! Калі я быў ўцісканы, Ты даў мне прастору. Зьлітуйся нада мною і пачуй малітву маю!</verse>
				<verse number="3">Сыны людзей, дакуль слава мая зьневажацца будзе, дакуль будзеце любіць марнасьць і шукаць няпраўды? (Сэлях.)</verse>
				<verse number="4">Спазнайце, што ГОСПАД аддзяліў багабойнага Свайго; ГОСПАД пачуе, калі буду клікаць да Яго.</verse>
				<verse number="5">Дрыжыце і не грашыце! Кажыце ў сэрцах вашых на ложках вашых і маўчыце! (Сэлях)</verse>
				<verse number="6">Ахвяруйце ахвяры праведнасьці і спадзявайцеся на ГОСПАДА!</verse>
				<verse number="7">Шмат тых, якія кажуць: “Хто пакажа нам добрае?” Узьнімі над намі сьветласьць аблічча Твайго, ГОСПАДЗЕ!</verse>
				<verse number="8">Ты даў у сэрцы маім большую радасьць, чым маюць яны, сабраўшы збожжа і віна багата. (Сэлях)</verse>
				<verse number="9">У супакоі лягу я і засну, бо Ты, ГОСПАДЗЕ, адзін даеш мне жыць у бясьпецы.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">Кіраўніку хору: на флейтах. Псальм Давіда.</verse>
				<verse number="2">Прыхілі вуха да словаў маіх, ГОСПАДЗЕ, зваж на ўздыханьне маё.</verse>
				<verse number="3">Выслухай голас крыку майго, Валадару мой і Божа мой, бо я да Цябе малюся.</verse>
				<verse number="4">ГОСПАДЗЕ, раніцаю пачуй голас мой; на досьвітку стану перад Табою і буду выглядаць.</verse>
				<verse number="5">Бо Ты – Бог, Якому недаспадобы няправасьць; злыдзень ня будзе жыць пры Табе!</verse>
				<verse number="6">Тыя, што хваляцца сабою, ня ўстояць перад вачыма Тваімі, Ты ненавідзіш усіх злачынцаў.</verse>
				<verse number="7">Ты зьнішчаеш хлусьлівых; крыважэрнымі і падступнымі брыдзіцца ГОСПАД.</verse>
				<verse number="8">А я праз вялікую міласэрнасьць Тваю ўвайду ў дом Твой, і ў страху Тваім пакланюся ў сьвятыні сьвятасьці Тваёй.</verse>
				<verse number="9">ГОСПАДЗЕ, вядзі мяне ў праведнасьці Тваёй; насупраць ворагам маім выпрастуй шлях Твой перад абліччам маім.</verse>
				<verse number="10">Бо няма шчырасьці ў вуснах іхніх; нутро іхняе — распуста; горла іхняе — магіла адчыненая; языком сваім ашукваюць.</verse>
				<verse number="11">Абвінаваць іх, Божа! Няхай загінуць яны ад намераў сваіх! За мноства правінаў іхніх адкінь Ты іх, бо яны збунтаваліся супраць Цябе.</verse>
				<verse number="12">І няхай радуюцца ўсе, якія ў Табе маюць надзею; няхай весяляцца навекі, бо Ты іх бароніш; і няхай узрадуюцца ў Табе тыя, якія любяць імя Тваё.</verse>
				<verse number="13">Бо Ты дабраслаўляеш праведнага, ГОСПАДЗЕ, і ўпадабаньнем Тваім, як шчытом, засланяеш яго.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="6">
				<verse number="1">Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах, на актаву. Псальм Давіда.</verse>
				<verse number="2">ГОСПАДЗЕ, у гневе Тваім не карай мяне і ў ярасьці Тваёй не вучы мяне!</verse>
				<verse number="3">Зьлітуйся нада мною, ГОСПАДЗЕ, бо я нядужы; аздараві мяне, ГОСПАДЗЕ, бо спалоханыя косткі мае,</verse>
				<verse number="4">і душа мая вельмі спалоханая. О, ГОСПАДЗЕ, дакуль?</verse>
				<verse number="5">Павярніся, ГОСПАДЗЕ, выратуй душу маю, збаў мяне дзеля міласэрнасьці Тваёй!</verse>
				<verse number="6">Бо ў сьмерці няма памяці пра Цябе, і ў пекле хто будзе славіць Цябе?</verse>
				<verse number="7">Я замарыўся ад уздыханьня майго; штоноч паліваю я ложак мой, сьлязамі паліваю пасьцель маю.</verse>
				<verse number="8">Ад тугі высахла вока маё, састарэлася дзеля ўсіх, хто ўціскае мяне.</verse>
				<verse number="9">Адступіцеся ад мяне, ўсе злачынцы, бо ГОСПАД пачуў голас плачу майго.</verse>
				<verse number="10">ГОСПАД пачуў маленьне маё, ГОСПАД прыняў малітву маю.</verse>
				<verse number="11">Няхай будуць асаромленыя ворагі мае і моцна спалоханыя, няхай павернуцца назад і імгненна будуць асаромленыя.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="7">
				<verse number="1">Лямант Давіда, які засьпяваў ён ГОСПАДУ з прычыны Куша, сына Бэн’яміна.</verse>
				<verse number="2">ГОСПАДЗЕ, Божа мой! У Табе маю надзею! Збаў мяне ад усіх перасьледвальнікаў маіх і вызваль мяне,</verse>
				<verse number="3">каб ня ўзяў, быццам леў, душы маёй і не разарваў мяне, калі няма каму ратаваць!</verse>
				<verse number="4">ГОСПАДЗЕ, Божа мой! Калі я ўчыніў гэткае, калі ёсьць беззаконьне ў руках маіх,</verse>
				<verse number="5">калі зло я зрабіў таму, хто жыў са мной мірна, і не ратаваў таго, хто ўціскаў мяне без прычыны,</verse>
				<verse number="6">тады няхай перасьледуе вораг душу маю і дагоніць, няхай ўтопча ў зямлю жыцьцё маё і славу маю кіне ў пыл! (Сэлях)</verse>
				<verse number="7">Паўстань, ГОСПАДЗЕ, у гневе Тваім! Узьніміся супраць лютасьці тых, што ўціскаюць мяне! Збудзіся, Божа мой, на суд, які Ты прызначыў!</verse>
				<verse number="8">І зьбярэцца сход народаў вакол Цябе, і Ты зьвернешся да іх з вышыні.</verse>
				<verse number="9">ГОСПАДЗЕ, асудзі народы. Судзі мяне, ГОСПАДЗЕ, паводле праведнасьці маёй і паводле беззаганнасьці маёй, што ёсьць у-ва мне!</verse>
				<verse number="10">Няхай счэзьне ліхота бязбожнікаў, але ўмацуй праведнага, Ты, Які выспрабоўваеш сэрцы і ныркі, Божа Праведны!</verse>
				<verse number="11">Шчыт мой у Бога, Які збаўляе шчырых сэрцам,</verse>
				<verse number="12">у Бога, Які судзіць праведнага, і ў Бога, Які гневаецца штодзень [на бязбожніка].</verse>
				<verse number="13">Калі той не навернецца, Ён вострыць Свой меч, нацягнуў Свой лук і прыгатаваў,</verse>
				<verse number="14">і паклаў на яго прылады сьмерці, стрэлы Свае Ён робіць распаленымі.</verse>
				<verse number="15">Вось, [бязбожнік] зачаў злачынства, і цяжарны ліхоцьцем, і народзіць хлусьню.</verse>
				<verse number="16">Яму капаў ён і выкапаў, і сам уваліцца ў дол, што зрабіў.</verse>
				<verse number="17">Ліхоцьце зьвернецца на галаву ягоную, і на цемя ягонае зыйдзе няправасьць ягоная.</verse>
				<verse number="18">Буду славіць ГОСПАДА паводле праведнасьці Ягонай і выслаўляць імя ГОСПАДА Найвышэйшага.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="8">
				<verse number="1">Кіраўніку хору: на лад Гітыт. Псальм Давіда.</verse>
				<verse number="2">ГОСПАДЗЕ, Госпадзе наш! Якое слаўнае імя Тваё па ўсёй зямлі! Слава Твая ўзьнесеная па-над нябёсы!</verse>
				<verse number="3">З вуснаў немаўлятаў і тых, што пры грудзях, Ты заснаваў умацаваньне супраць ненавісьнікаў Тваіх, каб спыніць ворага і мсьціўцу.</verse>
				<verse number="4">Калі я гляджу на неба Тваё, твор пальцаў Тваіх, на месяц і на зоркі, якія Ты паставіў,</verse>
				<verse number="5">я думаю: “Што ёсьць чалавек, што Ты памятаеш пра яго, і сын чалавечы, што Ты наведваеш яго?</verse>
				<verse number="6">Ня шмат Ты паменшыў яго перад анёламі*, і славай і веліччу ўкаранаваў Ты яго,</verse>
				<verse number="7">і даў яму панаваць над творамі рук Тваіх, і ўсё Ты паклаў пад ногі яму:</verse>
				<verse number="8">авечак і валоў усіх, і зьвяроў палявых,</verse>
				<verse number="9">птушак у небе, і рыбаў у моры, і ўсё, што ходзіць сьцежкамі марскімі.</verse>
				<verse number="10">ГОСПАДЗЕ, Госпадзе наш! Якое слаўнае імя Тваё па ўсёй зямлі!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="9">
				<verse number="1">Кіраўніку хору: на лад Мутлябэн. Псальм Давіда.</verse>
				<verse number="2">Буду славіць ГОСПАДА ад усяго сэрца майго, буду абвяшчаць усе цуды Твае!</verse>
				<verse number="3">Буду радавацца і весяліцца ў Табе, буду выслаўляць імя Тваё, Найвышэйшы!</verse>
				<verse number="4">Калі ворагі мае павернуць назад, яны спатыкнуцца і загінуць перад абліччам Тваім.</verse>
				<verse number="5">Бо Ты правёў суд мой і [разгледзеў] справу маю, Ты сеў на пасадзе, праведны Судзьдзя.</verse>
				<verse number="6">Ты ўтаймаваў народы, Ты зьнішчыў бязбожніка, імя іхняе сьцёр на вякі вечныя.</verse>
				<verse number="7">Вораг спустошаны, канец яго назаўсёды. І гарады [ягоныя] Ты зруйнаваў, памяць пра іх зьнішчана.</verse>
				<verse number="8">А ГОСПАД сядзіць [на пасадзе] на вякі; Ён паставіў пасад Свой дзеля суду,</verse>
				<verse number="9">і Ён будзе судзіць сусьвет паводле праведнасьці і змагацца з народамі паводле справядлівасьці.</verse>
				<verse number="10">І будзе ГОСПАД умацаваным замкам для ўцісьнёнага, умацаваным замкам у час трывогі.</verse>
				<verse number="11">І будуць спадзявацца на Цябе тыя, што ведаюць імя Тваё, бо Ты не пакідаеш тых, хто шукае Цябе, ГОСПАДЗЕ!</verse>
				<verse number="12">Выслаўляйце ГОСПАДА, Які сядзіць на Сыёне, апавядайце між народамі ўчынкі Ягоныя!</verse>
				<verse number="13">Бо Ён шукае [тых, што пралілі] кроў, памятае пра іх, Ён не забыўся пра крык уцісканых.</verse>
				<verse number="14">Зьлітуйся нада мною, ГОСПАДЗЕ! Глянь на пакуты мае ад тых, што ненавідзяць мяне, — Ты, Які падыймаеш мяне ад брамы сьмерці,</verse>
				<verse number="15">каб я абвяшчаў усю хвалу Тваю ў брамах дачкі Сыёну і радаваўся ў збаўленьні Тваім.</verse>
				<verse number="16">Уваліліся пагане ў яму, якую зрабілі; у сетку, якую схавалі, патрапіла нага іхняя.</verse>
				<verse number="17">ГОСПАД даў пазнаць Сябе, учыніўшы суд; у справах рук сваіх заблытаўся бязбожнік. (Разважаньне. Сэлях)</verse>
				<verse number="18">Зыйдуць бязбожнікі ў пекла, усе пагане, якія забыліся пра Бога.</verse>
				<verse number="19">Бо не назаўсёды забыты будзе бедны, надзея прыгнечаных ня згіне навекі.</verse>
				<verse number="20">Паўстань, ГОСПАДЗЕ, ня дай чалавеку мець перавагу; пагане будуць суджаныя перад абліччам Тваім!</verse>
				<verse number="21">Напусьці жах на іх, ГОСПАДЗЕ, каб пазналі пагане, што яны – людзі! (Сэлях)</verse>
			</chapter>
			<chapter number="10">
				<verse number="1">Чаму стаіш здалёк, ГОСПАДЗЕ, хаваешся ў часе трывогі?</verse>
				<verse number="2">Бязбожнік у пыхлівасьці сваёй перасьледуе ўбогага; няхай будзе ён схоплены ў зламыснасьці, якую надумаў.</verse>
				<verse number="3">Бо хваліцца бязбожнік у пажаданьнях душы сваёй, і дабраслаўляе хціўца, і грэбуе ГОСПАДАМ.</verse>
				<verse number="4">Бязбожнік у ганарыстасьці гневу свайго не шукае [Бога]. “Няма Бога!” — усе думкі ў яго.</verse>
				<verse number="5">Шляхі ягоныя пасьпяховыя ва ўсякі час; суды Твае высока аддалёныя ад яго; на ўсіх ворагаў сваіх [грэбліва] дзьмухае ён.</verse>
				<verse number="6">Ён гаворыць у сэрцы сваім: “Я не пахіснуся, з пакаленьня ў пакаленьне ліха ня будзе [ў мяне]”.</verse>
				<verse number="7">Вусны ягоныя поўныя праклёнаў, ашуканства і здрады; пад языком у яго — ліхота і злачынства.</verse>
				<verse number="8">Ён сядзіць у засадзе на загуменьнях, у таемным месцы забівае нявіннага; вочы ягоныя сочаць за нешчасьлівым,</verse>
				<verse number="9">ён пільнуе ў засадзе, быццам леў у схове сваім; пільнуе, каб схапіць убогага; хапае ўбогага, уцягваючы яго ў сваю сетку;</verse>
				<verse number="10">ён згінаецца, туліцца [да зямлі], і ад моцы ягонае гіне шмат нешчасьлівых.</verse>
				<verse number="11">Ён кажа ў сэрцы сваім: “Бог забыўся, схаваў аблічча Сваё, ня ўбачыць ніколі!”</verse>
				<verse number="12">Паўстань, ГОСПАДЗЕ, Божа! Узьнімі руку Тваю, не забывайся пра ўцісканых!</verse>
				<verse number="13">Чаму бязбожнік пагарджае Богам, кажучы ў сэрцы сваім: “Ты ня будзеш шукаць [гэтага]”?</verse>
				<verse number="14">Але Ты бачыш, Ты глядзіш на ліхоту і гора, каб даць [аднагароду] рукою Сваёю. Табе пакідае [свой лёс] нешчасьлівы; Ты быў дапамогай сіраце.</verse>
				<verse number="15">Зламай рамяно бязбожніку і ліхотніку, шукай беззаконьне ягонае, каб больш яго было нельга знайсьці.</verse>
				<verse number="16">ГОСПАД — Валадар на вякі вечныя; пагане счэзнуць з зямлі Ягонай.</verse>
				<verse number="17">Ты пачуў жаданьне ўцісканых, ГОСПАДЗЕ! Ты ўмацуеш сэрцы іхнія, Ты прыхіліш вуха Тваё,</verse>
				<verse number="18">каб даць суд сіраце і пакрыўджанаму, каб больш не палохаў іх чалавек на зямлі!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="11">
				<verse number="1">Кіраўніку хору. Давіда. У ГОСПАДЗЕ маю надзею. Чаму вы кажаце душы маёй: “Уцякаючы, уцякай на горы вашыя, як птушка?”</verse>
				<verse number="2">Бо вось, бязбожнікі нацягнулі лук, палажылі стралу сваю на цяціве, каб упоцемках страляць у правых сэрцам.</verse>
				<verse number="3">Калі падмуркі будуць раскіданыя, што зробіць праведнік?</verse>
				<verse number="4">ГОСПАД у сьвятой сьвятыні Сваёй; пасад ГОСПАДА ў небе, вочы Ягоныя бачаць, павекі Ягоныя выпрабоўваюць сыноў чалавечых.</verse>
				<verse number="5">ГОСПАД выпрабоўвае праведніка, але бязбожніка і таго, які любіць няправасьць, ненавідзіць душа Ягоная.</verse>
				<verse number="6">Дажджом спашле Ён пасткі на бязбожнікаў; агонь, і серка, і вецер палючы будуць часткаю келіха іхняга,</verse>
				<verse number="7">бо ГОСПАД праведны і любіць праведнасьць; правыя будуць бачыць аблічча Ягонае.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="12">
				<verse number="1">Кіраўніку хору: на актаву. Псальм Давіда.</verse>
				<verse number="2">Збаў, ГОСПАДЗЕ, бо ня стала багабойных, бо верныя счэзьлі сярод сыноў чалавечых.</verse>
				<verse number="3">Марнасьць прамаўляе кожны да бліжняга, вуснамі лісьлівымі і сэрцам дваістым гавораць.</verse>
				<verse number="4">Няхай адсячэ ГОСПАД усе вусны лісьлівыя, язык, што дзёрзка прамаўляе,</verse>
				<verse number="5">якія кажуць: “Языком нашым пераможам, вусны нашыя з намі! Хто гаспадар для нас?”</verse>
				<verse number="6">За злачынствы супраць прыгнечаных, за стогны ўцісканых паўстану цяпер, – кажа ГОСПАД, – пастаўлю ў бясьпецы таго, на якога дыхаюць [пагрозай].</verse>
				<verse number="7">Словы ГОСПАДА – чыстыя словы, срэбра ў горне ад зямлі ачышчанае, сямікроць ператопленае.</verse>
				<verse number="8">Ты, ГОСПАДЗЕ, абарані іх, захавай іх ад пакаленьня гэтага на вякі.</verse>
				<verse number="9">Навокал ходзяць бязбожнікі, бо сярод сыноў чалавечых узвысіліся найбольш нягодныя.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="13">
				<verse number="1">Кіраўніку хору. Псальм Давіда.</verse>
				<verse number="2">Дакуль, ГОСПАДЗЕ? Ці назаўсёды забудзешся пра мяне? Дакуль будзеш хаваць аблічча Сваё ад мяне?</verse>
				<verse number="3">Дакуль я буду складаць парады ў душы маёй, смутак у сэрцы маім штодня? Дакуль вораг мой будзе ўздымацца нада мною?</verse>
				<verse number="4">Глянь, адкажы мне, ГОСПАДЗЕ, Божа мой! Прасьвятлі вочы мае, каб не заснуў я сьмерцю,</verse>
				<verse number="5">каб не казаў вораг мой: “Я перамог яго”, каб прыгнятальнікі мае ня радаваліся, калі я пахіснуся.</verse>
				<verse number="6">А я спадзяюся на міласэрнасьць Тваю; будзе радавацца сэрца маё са збаўленьня Твайго. Буду сьпяваць ГОСПАДУ, бо Ён зрабіў дабро мне.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="14">
				<verse number="1">Кіраўніку хору. Давіда. Сказаў бязглузды ў сэрцы сваім: “Няма Бога!” Сапсаваліся яны і агідныя рэчы робяць, няма таго, хто робіць дабро.</verse>
				<verse number="2">Глянуў ГОСПАД з неба на сыноў чалавечых, каб пабачыць, ці ёсьць разумны, які Бога шукае.</verse>
				<verse number="3">Усе ўхіліліся, усе разам нягодныя; няма нікога, хто робіць дабро, няма аніводнага!</verse>
				<verse number="4">Няўжо ня маюць пазнаньня ўсе злачынцы, якія народ мой зьядаюць, быццам хлеб ядуць, і ГОСПАДА ня клічуць?</verse>
				<verse number="5">І будуць яны там у страху вялікім, бо ёсьць ГОСПАД у пакаленьні праведнікаў!</verse>
				<verse number="6">Радай прыгнечанага вы пагарджаеце, але ГОСПАД — прыстанішча ягонае.</verse>
				<verse number="7">Хто дасьць збаўленьне з Сыёну для Ізраіля? Калі ГОСПАД верне палон народу Свайго, будзе радавацца Якуб і будзе весяліцца Ізраіль!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="15">
				<verse number="1">Псальм Давіда. ГОСПАДЗЕ! Хто будзе жыць у намёце Тваім, хто паселіцца на гары Тваёй сьвятой?</verse>
				<verse number="2">Той, хто ходзіць беззаганна, і робіць праведнасьць, і кажа праўду ў сэрцы сваім,</verse>
				<verse number="3">хто языком сваім не ачарніў, не ўчыніў ліхога бліжняму свайму і ня ўзьвёў ганьбы на таго, хто побач,</verse>
				<verse number="4">у вачах якога пагарда для адкінутага і пашана для таго, хто баіцца ГОСПАДА; той, хто са шкодай для сябе прысягаў, але гэтага не зьмяняў,</verse>
				<verse number="5">хто срэбра свайго не аддаваў на квоту і хабару супраць нявіннага ня браў. Хто гэтак робіць, не пахісьнецца навекі!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="16">
				<verse number="1">Залатая песьня Давіда. Захавай мяне, Божа, бо я ў Табе маю надзею.</verse>
				<verse number="2">Кажу я да ГОСПАДА: “Ты – Госпад мой; добрасьць мая нішто перад Табою”.</verse>
				<verse number="3">Да сьвятых, якія на зямлі, і да слаўных [Тваіх], да іх усё імкненьне маё.</verse>
				<verse number="4">Памножацца прыкрасьці ў тых, што сьпяшаюцца за чужым [богам]; я ня буду выліваць ахвяры іх крывавае, ані імёнаў іхніх браць у вусны мае.</verse>
				<verse number="5">ГОСПАД – частка долі маёй і келіху [майго]; Ты трымаеш лёс мой.</verse>
				<verse number="6">Шнуры мае выпалі ў цудоўных [мясьцінах], і спадчына прыемная для мяне.</verse>
				<verse number="7">Буду дабраслаўляць ГОСПАДА, Які радзіць мне, і ўначы ўшчуваюць мяне ныркі мае.</verse>
				<verse number="8">Маю я ГОСПАДА перад сабою заўсёды, бо Ён праваруч мяне, дык не пахіснуся.</verse>
				<verse number="9">Дзеля гэтага ўзьвесялілася сэрца маё і радуецца слава мая, нават цела маё супачыне бясьпечна,</verse>
				<verse number="10">бо Ты не пакінеш душу маю ў пекле і не дасі сьвятомуТвайму ўбачыць парахненьне.</verse>
				<verse number="11">Ты дасі мне ведаць шлях жыцьця; перад абліччам Тваім поўня радасьці, праваруч Цябе раскоша заўсёды.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="17">
				<verse number="1">Малітва Давіда. Пачуй, ГОСПАДЗЕ, справядлівасьць [маю], зваж на галашэньне маё, прыхілі вуха да малітвы маёй з вуснаў нефальшывых!</verse>
				<verse number="2">Ад аблічча Твайго няхай выйдзе прысуд мой; вочы Твае бачаць, што справядліва.</verse>
				<verse number="3">Ты выспрабаваў сэрца маё, уначы адведаў і ачысьціў мяне, і не знайшоў нічога; думкі ліхія ня выйшлі з вуснаў маіх.</verse>
				<verse number="4">У справах чалавечых паводле слова вуснаў Тваіх я высьцерагаўся сьцежкаў гвалту,</verse>
				<verse number="5">крокі мае трымаліся каляінаў Тваіх, стопы мае не хісталіся.</verse>
				<verse number="6">Да Цябе я гукаю, бо Ты, Божа, адкажаш мне. Прыхілі вуха Тваё да мяне, пачуй словы мае!</verse>
				<verse number="7">Зьяві міласэрнасьць Тваю, Збаўца тых, якія да правіцы Тваёй уцякаюць ад тых, што паўсталі [на іх].</verse>
				<verse number="8">Захавай мяне, як зрэнку вока, у цяню крылаў Тваіх схавай Ты мяне</verse>
				<verse number="9">ад бязбожнікаў, якія руйнуюць мяне, ад ворагаў душы маёй, якія атачылі мяне.</verse>
				<verse number="10">Тлушчам сваім яны закрылі сябе, вуснамі сваімі яны пыхліва гавораць.</verse>
				<verse number="11">На кожным кроку цяпер яны нас абступаюць; вочы свае скіравалі, каб нас кінуць на зямлю.</verse>
				<verse number="12">Яны падобныя да ільва, які прагне здабычы, і да львяняці, якое ў засадзе ляжыць.</verse>
				<verse number="13">Паўстань, ГОСПАДЗЕ! Выйдзі супраць аблічча ягонага, павалі Ты яго! Мячом Тваім выратуй душу маю ад бязбожніка,</verse>
				<verse number="14">ад сьмяротных [людзей] — Тваёй рукой, ГОСПАДЗЕ, ад сьмяротных [людзей] веку гэтага. Частка іхняя – ў гэтым жыцьці, і чэрава іхняе Ты са скарбніцы Тваёй напаўняеш, яны насычаюць сыноў сваіх, і лішак свой пакідаюць дзецям сваім.</verse>
				<verse number="15">А я ў праведнасьці ўбачу аблічча Тваё, абудзіўшыся, насычуся вобразам Тваім.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="18">
				<verse number="1">Кіраўніку хору. Слугі ГОСПАДАВА Давіда, які выказаў ГОСПАДУ словы сьпеву гэтага ў дзень, калі ГОСПАД вызваліў яго з рук усіх ворагаў ягоных і з рукі Саўла. І ён казаў:</verse>
				<verse number="2">Буду любіць Цябе, ГОСПАДЗЕ, сіла мая! ГОСПАД — скала мая, замчышча маё, мой Збаўца!</verse>
				<verse number="3">Мой Бог — апора мая, у Ім я маю надзею; Ён — шчыт мой, рог збаўленьня майго і ўмацаваны замак мой!</verse>
				<verse number="4">Паклічу я ГОСПАДА, Які годны хвалы, і ад ворагаў маіх збаўлены буду.</verse>
				<verse number="5">Ахапілі мяне путы сьмерці, і віры Бэліяла стурбавалі мяне;</verse>
				<verse number="6">путы пякельныя агарнулі мяне, і пасткі сьмерці схапілі мяне.</verse>
				<verse number="7">У прыгнечаньні маім клікаў я ГОСПАДА і галасіў да Бога майго. Ён пачуў са сьвятыні Сваёй голас мой, і лямант мой перад абліччам Ягоным дайшоў да вушэй Ягоных.</verse>
				<verse number="8">І, дрыжучы, задрыжэла зямля, і падваліны гор затрэсьліся і захісталіся, бо ўгнявіўся Ён.</verse>
				<verse number="9">Узьняўся дым ад гневу Ягонага, і з вуснаў Ягоных — агонь палючы, вугольле распальваецца ад Яго.</verse>
				<verse number="10">Нахіліў Ён неба і зыйшоў, і імгла пад нагамі Ягонымі.</verse>
				<verse number="11">Ён сеў на херувіма і паляцеў, і ўзьнёсься на крылах ветру.</verse>
				<verse number="12">Ён зрабіў цемру заслонай Сваёй, вакол Яго — намёт Ягоны з цёмных водаў, з густых хмараў.</verse>
				<verse number="13">Ад бляску перад Ім разыйшліся хмары Ягоныя, град і вугольле вогненнае.</verse>
				<verse number="14">І загрымеў у небе ГОСПАД, і Найвышэйшы падаў голас Свой, град і вугольле вогненнае.</verse>
				<verse number="15">І Ён пусьціў стрэлы Свае, і расьцярушыў іх, а мноствам маланак зьбянтэжыў іх.</verse>
				<verse number="16">І сталі бачныя рэчышчы водаў, і адкрыліся падваліны сусьвету ад пагрозаў Тваіх, ГОСПАДЗЕ, і ад подыху духу гневу Твайго.</verse>
				<verse number="17">Паслаўшы з вышыні, Ён схапіў мяне, выцягнуў мяне з водаў вялікіх,</verse>
				<verse number="18">вызваліў мяне ад ворага майго моцнага і ад тых, якія ненавідзяць мяне, бо яны былі дужэйшыя за мяне.</verse>
				<verse number="19">Яны схапілі мяне ў дзень няшчасьця майго, але ГОСПАД быў падпорай для мяне.</verse>
				<verse number="20">І Ён вывеў мяне на вольны прастор, Ён выратаваў мяне, бо мне спагадае.</verse>
				<verse number="21">ГОСПАД даў мне паводле праведнасьці маёй, паводле чысьціні рук маіх мне аднагародзіў,</verse>
				<verse number="22">бо я захоўваў шляхі ГОСПАДАВЫ і не адступаў бязбожна ад Бога майго;</verse>
				<verse number="23">бо ўсе суды Ягоныя перада мною, і ад пастановаў Ягоных я не ўхіляўся.</verse>
				<verse number="24">Я быў беззаганны перад Ім і захоўваў сябе ад беззаконьня.</verse>
				<verse number="25">І аднагародзіў мне ГОСПАД паводле праведнасьці маёй, паводле чысьціні рук маіх перад вачыма Ягонымі.</verse>
				<verse number="26">З багабойным Ты будзеш багабойным, з чалавекам беззаганным будзеш беззаганны,</verse>
				<verse number="27">для чыстага сэрцам Ты чысты сэрцам, і для крывадушнага Ты падступны,</verse>
				<verse number="28">бо людзей прыгнечаных Ты збаўляеш, а вочы пыхлівыя паніжаеш.</verse>
				<verse number="29">Ты запаліш сьветач мой; ГОСПАД, Бог мой, асьветліць цемру маю.</verse>
				<verse number="30">Бо з Табою я атакую войскі і з Богам маім узыйду на муры.</verse>
				<verse number="31">Бог, беззаганны шлях Ягоны; слова ГОСПАДА чыстае; Ён — шчыт для ўсіх, хто ў Ім мае надзею.</verse>
				<verse number="32">Бо хто Бог, апрача ГОСПАДА, і хто скала, акрамя Бога нашага?</verse>
				<verse number="33">Бог, Які падпярэзвае мяне сілай і дае беззаганнасьць шляху майму;</verse>
				<verse number="34">Ён робіць ногі мае як у аленя і на высачыні ставіць мяне,</verse>
				<verse number="35">навучае рукі мае для бітвы, і рамёны мае напінаюць мядзяны лук.</verse>
				<verse number="36">І Ты даў мне шчыт збаўленьня Твайго, і правіца Твая ўмацоўвала мяне, і ласкавасьць Твая памнажала мяне.</verse>
				<verse number="37">Ты даў прастору для кроку майго, і не хісталіся ногі мае.</verse>
				<verse number="38">Я перасьледаваў ворагаў маіх і даганяў іх, і не варочаўся назад, пакуль ня зьнішчыў іх.</verse>
				<verse number="39">Я гэтак скрышыў іх, што не маглі ўстаць; яны падалі пад ногі мае.</verse>
				<verse number="40">Ты падперазаў мяне сілай дзеля бітвы, Ты паваліў перада мною тых, што паўсталі супраць мяне.</verse>
				<verse number="41">Ты даў мне [бачыць] карак ворагаў маіх, і тых, што мяне ненавідзілі, я вынішчыў.</verse>
				<verse number="42">Яны галасілі, і не было таго, хто іх збавіць; яны да ГОСПАДА, але Ён не адказаў ім.</verse>
				<verse number="43">Я стоўк іх, як той пыл пад ветрам, як балота на вуліцы, я стаптаў іх.</verse>
				<verse number="44">Ты выратаваў мяне ад звадак людзей, паставіў мяне за галаву народам. Людзі, якіх я ня ведаў, будуць служыць мне.</verse>
				<verse number="45">На вестку [пра мяне], чуюць мяне; сыны чужынцаў падпарадкаваліся мне.</verse>
				<verse number="46">Сыны чужынцаў млеюць і трымцяць у агароджах сваіх.</verse>
				<verse number="47">Жыве ГОСПАД, дабраслаўлёная скала мая; і няхай ўзвысіцца Бог збаўленьня майго,</verse>
				<verse number="48">Бог, Які адпомсьціў за мяне і схіліў народы перада мною,</verse>
				<verse number="49">выратаваў мяне ад ворагаў маіх і ўзвысіў мяне па-над тымі, што паўсталі супраць мяне; ад чалавека злачыннага вызваліў мяне.</verse>
				<verse number="50">Дзеля гэтага буду славіць Цябе, ГОСПАДЗЕ, сярод народаў і імя Тваё выслаўляць.</verse>
				<verse number="51">Ты ўзьвялічыў збаўленьнем валадара Твайго і зьяўляеш міласэрнасьць памазанцу Твайму, Давіду, і насеньню ягонаму на вякі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="19">
				<verse number="1">Кіраўніку хору. Псальм Давіда.</verse>
				<verse number="2">Нябёсы абвяшчаюць славу Божую, і прасьцяг апавядае пра творы рук Ягоных.</verse>
				<verse number="3">Дзень дню пераказвае вестку, і ноч ночы выказвае веданьне.</verse>
				<verse number="4">Бяз гуку, бяз словаў, ня чутны голас іх.</verse>
				<verse number="5">Па ўсёй зямлі разыходзіцца гучаньне іхняе, а мова іхняя — да краю сусьвету. На іх Ён паставіў намёт для сонца,</verse>
				<verse number="6">і яно як жаніх выходзіць з пакою свайго, яно радасна гукае, як волат, калі прабег сьцяжыну сваю.</verse>
				<verse number="7">Ад краю неба выходзіць яно і бяжыць да краю яго, і нішто ня схаваецца ад гарачыні ягонай.</verse>
				<verse number="8">Закон ГОСПАДАЎ беззаганны, ён навяртае душу. Сьведчаньне ГОСПАДА вернае, яно робіць мудрым неразумнага.</verse>
				<verse number="9">Загады ГОСПАДА слушныя, яны радуюць сэрца. Прыказаньне ГОСПАДАВА чыстае, яно прасьвятляе вочы.</verse>
				<verse number="10">Страх перад ГОСПАДАМ чысты, ён будзе трываць вечна. Суды ГОСПАДАВЫ праўдзівыя, а таксама справядлівыя.</verse>
				<verse number="11">Яны больш пажаданыя, чым золата, больш, чым золата найчысьцейшае, і саладзейшыя за мёд і мёд сотавы.</verse>
				<verse number="12">І слуга Твой праз іх будзе навучаны; хто захоўвае іх, [будзе мець] нагароду вялікую.</verse>
				<verse number="13">Хто зразумее памылкі свае? Ад схаваных [грахоў] дай мне пазьбегнуць пакараньня!</verse>
				<verse number="14">І трымай далёка слугу Твайго ад свавольства, няхай яно нада мною не пануе. Тады я буду беззаганны і ня буду мець пакараньня за правіну вялікую.</verse>
				<verse number="15">Няхай словы вуснаў маіх і разважаньні сэрца майго будуць даспадобы Табе, ГОСПАДЗЕ, Скала мая і Абаронца мой!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="20">
				<verse number="1">Кіраўніку хору: псальм Давіда.</verse>
				<verse number="2">Няхай ГОСПАД пачуе цябе ў дзень трывогі, няхай абароніць цябе імя Бога Якубавага!</verse>
				<verse number="3">Няхай Ён спашле табе дапамогу са сьвятыні і ўмацуе цябе з Сыёну!</verse>
				<verse number="4">Няхай Ён узгадае ўсе дары твае і цэласпаленьнямі тваімі няхай насыціцца.</verse>
				<verse number="5">Няхай Ён дасьць табе паводле сэрца твайго, і споўніць усе намеры твае,</verse>
				<verse number="6">каб мы ўзрадаваліся ў збаўленьні Тваім і ў імя Бога нашага сьцяг паднялі. Няхай споўніць ГОСПАД усе прагненьні твае!</verse>
				<verse number="7">Цяпер я ведаю, што ГОСПАД збаўляе Памазанца Свайго; Ён адкажа яму са сьвятога неба Свайго праз збаўчую магутнасьць правіцы Сваёй.</verse>
				<verse number="8">Гэтыя [спадзяюцца] на калясьніцы і коней, а мы ўзгадваем імя ГОСПАДА, Бога нашага.</verse>
				<verse number="9">Яны пахіснуліся і ўпалі, а мы паўсталі і стаімо проста.</verse>
				<verse number="10">Збаў нас, ГОСПАДЗЕ, і няхай валадар пачуе нас, калі будзем клікаць!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="21">
				<verse number="1">Кіраўніку хору. Псальм Давіда.</verse>
				<verse number="2">ГОСПАДЗЕ! У моцы Тваёй будзе радавцца валадар, у збаўленьні Тваім ён вельмі ўсьцешыцца.</verse>
				<verse number="3">Ты даў яму жаданьне сэрца ягонага, і просьбам вуснаў ягоных Ты не адмовіў. (Сэлях.)</verse>
				<verse number="4">Бо Ты сустрэў яго дабраслаўленьнем дабра, усклаў яму на галаву карону з найчысьцейшага золата.</verse>
				<verse number="5">Жыцьцё ён прасіў у Цябе, Ты даў яму доўгасьць дзён на вякі вечныя.</verse>
				<verse number="6">Вялікая слава ягоная у збаўленьні Тваім; годнасьць і веліч Ты ўзлажыў на яго.</verse>
				<verse number="7">Бо Ты даў яму дабраслаўленьне вечнае, Ты разьвесяліў яго радасьцю перад абліччам Тваім.</verse>
				<verse number="8">Бо валадар спадзяецца на ГОСПАДА і праз міласэрнасьць Найвышэйшага не пахісьнецца,</verse>
				<verse number="9">Рука Твая знойдзе ўсіх ворагаў Тваіх, правіца Твая знойдзе тых, якія ненавідзяць Цябе.</verse>
				<verse number="10">Ты зробіш з іх печ вогненную у час [зьяўленьня] аблічча Твайго; ГОСПАД у гневе Сваім выгубіць іх, і агонь зжарэ іх.</verse>
				<verse number="11">Ты зьнішчыш плод іхні на зямлі і насеньне іхняе — спасярод сыноў чалавечых.</verse>
				<verse number="12">Бо яны кнулі ліхое супраць Цябе, надумалі зламыснае, якое не змаглі [зьдзейсьніць],</verse>
				<verse number="13">бо Ты павернеш іх наўцёкі, нацягнеш лук Твой супраць твару іхняга.</verse>
				<verse number="14">Узьніміся, ГОСПАДЗЕ, у моцы Тваёй! Мы будзем сьпяваць і выслаўляць магутнасьць Тваю.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="22">
				<verse number="1">Кіраўніку хору: на лад “Ланя на сьвітаньні”. Псальм Давіда.</verse>
				<verse number="2">Божа мой, Божа мой! Чаму Ты пакінуў мяне, аддаліўся ад збаўленьня майго, ад словаў стагнаньня майго?</verse>
				<verse number="3">Божа мой! Я клічу ўдзень, і Ты не адказваеш, і ўначы, і не супакойваюся.</verse>
				<verse number="4">Але Ты — Сьвяты, Ты сядзіш па-над хвалою Ізраіля!</verse>
				<verse number="5">На Цябе спадзяваліся бацькі нашыя, спадзяваліся, і Ты выратоўваў іх.</verse>
				<verse number="6">Да Цябе крычалі яны і былі збаўленыя; на Цябе спадзяваліся, і не былі асаромленыя.</verse>
				<verse number="7">А я — чарвяк, а не чалавек, зьневажаны людзьмі і пагарджаны народам.</verse>
				<verse number="8">Усе, што бачаць мяне, кпяць з мяне, крывячы вусны і ківаючы галовамі:</verse>
				<verse number="9">“Ён усклаў [надзею] на ГОСПАДА! Дык няхай Ён выратуе яго, няхай вызваліць яго, калі яму спагадае!”</verse>
				<verse number="10">Але Ты выцягнуў мяне з чэрава [маці], пры грудзях маці маёй даў мне спадзяваньне.</verse>
				<verse number="11">На Цябе я пакінуты ад улоньня [маці]; ад чэрава маці маёй Ты — мой Бог!</verse>
				<verse number="12">Не аддаляйся ад мяне, бо блізка бяда, бо няма дапамогі!</verse>
				<verse number="13">Мяне абступілі дужыя быкі, бугаі Башанскія атачылі мяне.</verse>
				<verse number="14">Яны разявілі ляпы свае на мяне, быццам леў, які [прагне] здабычы і рыкае.</verse>
				<verse number="15">Я выліўся быццам вада, і разьдзяліліся ўсе косткі мае. Сталася сэрца маё як воск, растапілася ў нутры маім.</verse>
				<verse number="16">Высахла як чарапок сіла мая, язык мой прыліп да паднябеньня майго, і ў пыл сьмерці Ты кідаеш мяне.</verse>
				<verse number="17">Бо сабакі абступілі мяне, грамада злачынцаў атачыла мяне, яны прабілі рукі мае і стопы мае.</verse>
				<verse number="18">Можна палічыць усе косткі мае. Яны глядзяць, на мяне ўглядаюцца.</verse>
				<verse number="19">Яны падзялілі адзеньне маё між сабою і пра вопратку маю кідалі жэрабя.</verse>
				<verse number="20">Але Ты, ГОСПАДЗЕ, не аддаляйся ад мяне! Моцнасьць мая, пасьпяшайся мне на ўспамогу!</verse>
				<verse number="21">Выратуй ад мяча душу маю, з пашчы сабак адзіную маю.</verse>
				<verse number="22">Збаў мяне з пашчы львінае, і з рагоў аднарога адкажы мне!</verse>
				<verse number="23">Дык буду абвяшчаць імя Тваё братам маім, сярод грамады буду хваліць Цябе.</verse>
				<verse number="24">Вы, якія баіцеся ГОСПАДА, хвалеце Яго! Усё насеньне Якуба, ушаноўвайце Яго, і бойся Яго, усё насеньне Ізраіля!</verse>
				<verse number="25">Бо Ён не пагардзіў і ня брыдзіўся нэндзай прыгнечанага, і не схаваў аблічча Свайго ад яго, але пачуў яго, калі той галасіў да Яго.</verse>
				<verse number="26">Пра Цябе хвала мая ў грамадзе вялікай; абяцаньне маё я споўню перад абліччам тых, што баяцца Яго.</verse>
				<verse number="27">Будуць есьці ўцісканыя і насыцяцца; будуць хваліць ГОСПАДА тыя, што шукаюць Яго. Сэрца вашае будзе жыць вечна!</verse>
				<verse number="28">Схамянуцца і зьвернуцца да ГОСПАДА ўсе канцы зямлі, і паклоняцца перад абліччам Тваім усе плямёны народаў.</verse>
				<verse number="29">Бо ГОСПАДУ [належыць] валадараньне і панаваньне над народамі.</verse>
				<verse number="30">Будуць есьці і паклоняцца [перад Ім] усе заможныя зямлі; упадуць перад абліччам Ягоным ўсе, што ў пыл зыходзяць і ня могуць захаваць пры жыцьці душу сваю.</verse>
				<verse number="31">Насеньне [маё] будзе служыць Яму і будзе называцца Госпадавым у пакаленьні.</verse>
				<verse number="32">Прыйдуць і будуць апавядаць народу, што мае нарадзіцца, праведнасьць Ягоную, бо Ён [такое] зрабіў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="23">
				<verse number="1">Псальм Давіда. ГОСПАД ёсьць Пастыр мой, ні ў чым ня буду мець нястачы!</verse>
				<verse number="2">На пашах зялёных Ён пасьвіць мяне, да водаў спакойных накіроўвае мяне.</verse>
				<verse number="3">Ён аднаўляе душу маю, на сьцежкі праведнасьці вядзе мяне дзеля імя Свайго.</verse>
				<verse number="4">Нават калі буду ісьці далінаю ценю сьмерці, ня буду баяцца ліха, бо Ты са мною, Твой кій і Твая падпора, яны мяне пацяшаюць.</verse>
				<verse number="5">Ты прыгатаўляеш перад абліччам маім стол насуперак тым, якія ўціскаюць мяне; галаву маю Ты памазаў алеем і келіх мой да верху наліты.</verse>
				<verse number="6">Толькі добрасьць і міласэрнасьць Твая будуць ісьці са мною ўсе дні жыцьця майго; і ў доме ГОСПАДА буду жыць доўгія дні.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="24">
				<verse number="1">Псальм Давіда. ГОСПАДАВА зямля і што напаўняе яе, сусьвет і ўсё, што жыве ў ім.</verse>
				<verse number="2">Бо Ён на моры заснаваў яго, і на рэках угрунтаваў яго.</verse>
				<verse number="3">Хто ўзыйдзе на гару ГОСПАДАВУ, і хто стане на месцы Ягоным сьвятым?</verse>
				<verse number="4">Той, у каго рукі бязьвінныя і сэрца чыстае, хто душы сваёй да марноты не схіляе і не прысягае крывадушна, —</verse>
				<verse number="5">той атрымае дабраслаўленьне ад ГОСПАДА і праведнасьць ад Бога збаўленьня свайго.</verse>
				<verse number="6">Гэта пакаленьне тых, якія шукаюць Яго, якія шукаюць аблічча Твайго, [Бог] Якуба! (Сэлях)</verse>
				<verse number="7">Узьніміце, брамы, вярхі вашыя! Узьніміцеся, дзьверы адвечныя, каб увайшоў Валадар славы!</verse>
				<verse number="8">Хто-ж ёсьць Валадар славы? ГОСПАД моцны і магутны, ГОСПАД, магутны ў бітве.</verse>
				<verse number="9">Узьніміце, брамы, вярхі вашыя! Узьніміцеся, дзьверы адвечныя, каб увайшоў Валадар славы!</verse>
				<verse number="10">Хто ж ёсьць Валадар славы? ГОСПАД Магуцьцяў — Ён ёсьць Валадар славы! (Сэлях)</verse>
			</chapter>
			<chapter number="25">
				<verse number="1">Давіда. Да Цябе, ГОСПАДЗЕ, узьнімаю я душу маю.</verse>
				<verse number="2">Божа мой! На Цябе спадзяюся; ня дай мне быць асаромленым, ня дай ворагам маім быць нада мной пераможцамі.</verse>
				<verse number="3">Бо ўсе, што на Цябе спадзяюцца ня будуць асаромленыя. Будуць асаромлены тыя, што адступаюцца без прычыны.</verse>
				<verse number="4">ГОСПАДЗЕ, дай мне ведаць шляхі Твае, навучы мяне сьцежкам Тваім.</verse>
				<verse number="5">Вядзі мяне ў праўдзе Тваёй і навучы, бо Ты — Бог збаўленьня майго, на Цябе спадзяюся ў-ва ўсякі дзень.</verse>
				<verse number="6">Узгадай пра літасьць Тваю, ГОСПАДЗЕ, і пра міласэрнасьць Тваю, бо яны — ад вякоў.</verse>
				<verse number="7">Пра грахі маладосьці маёй і пра правіны мае ня ўзгадвай. Паводле міласэрнасьці Тваёй Ты ўзгадай пра мяне, дзеля добрасьці Тваёй, ГОСПАДЗЕ!</verse>
				<verse number="8">ГОСПАД добры і справядлівы, таму Ён будзе навучаць [Свайму] шляху грэшнікаў.</verse>
				<verse number="9">Ён прывядзе ўцісканых на суд і навучыць уцісканых шляху Свайму.</verse>
				<verse number="10">Усе сьцежкі ГОСПАДА — міласэрнасьць і праўда для тых, якія захоўваюць запавет Ягоны і сьведчаньні Ягоныя.</verse>
				<verse number="11">Дзеля імя Твайго, ГОСПАДЗЕ, даруй мне беззаконьне маё, бо надта яно вялікае!</verse>
				<verse number="12">Хто той чалавек, які баіцца ГОСПАДА? Яго Ён навучыць шляху, які [трэба] выбраць яму.</verse>
				<verse number="13">Душа ягоная будзе жыць ў добрым, і насеньне ягонае зямлю ў спадчыну возьме.</verse>
				<verse number="14">Таямніца ГОСПАДА з тымі, што баяцца Яго, і запавет Свой Ён дае ім ведаць.</verse>
				<verse number="15">Вочы мае заўсёды [глядзяць] на ГОСПАДА, бо Ён выцягне з сеткі ногі мае.</verse>
				<verse number="16">Павярніся да мяне і зьлітуйся нада мною, бо я самотны і прыгнечаны.</verse>
				<verse number="17">Трывогі сэрца майго пашырыліся, выцягні мяне з бедаў маіх!</verse>
				<verse number="18">Глянь на пакуты мае і нядолю маю, і даруй мне ўсе грахі мае!</verse>
				<verse number="19">Глянь на ворагаў маіх, бо шмат іх і нянавісьцю злачыннаю яны ненавідзяць мяне.</verse>
				<verse number="20">Захавай душу маю і выратуй мяне, каб ня быў я асаромлены, бо я ў Табе маю надзею.</verse>
				<verse number="21">Беззаганнасьць і праведнасьць няхай захаваюць мяне, бо я на Цябе спадзяюся.</verse>
				<verse number="22">Божа, выбаў Ізраіля ад усіх трывогаў ягоных!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="26">
				<verse number="1">Давіда. Судзі мяне, ГОСПАДЗЕ, бо хадзіў я ў беззаганнасьці маёй і на ГОСПАДА спадзяваўся, не хістаючыся.</verse>
				<verse number="2">Выпрабуй мяне, ГОСПАДЗЕ, і дасьведчы; ачысьці ныркі мае і сэрца маё!</verse>
				<verse number="3">Бо міласэрнасьць Твая перад вачыма маімі, і я хаджу ў праўдзе Тваёй.</verse>
				<verse number="4">Я не сядзеў з людзьмі марнымі, і з крывадушнымі ня буду ўваходзіць.</verse>
				<verse number="5">Я ненавідзеў сходы злачынцаў, і з бязбожнікамі ня буду сядзець [разам].</verse>
				<verse number="6">Я абмыю ў нявіннасьці рукі мае і абыйду вакол ахвярніку Твайго, ГОСПАДЗЕ,</verse>
				<verse number="7">каб голасна дзякаваць Табе і абвяшчаць ўсе цуды Твае.</verse>
				<verse number="8">ГОСПАДЗЕ, я ўлюбіў сядзібу дому Твайго і месца сялібы славы Тваёй.</verse>
				<verse number="9">Не забяры душы маёй з грэшнікамі, ані жыцьця майго з людзьмі крывавымі,</verse>
				<verse number="10">у руках якіх брыдота, правіца якіх напоўнена хабарамі.</verse>
				<verse number="11">А я буду хадзіць у беззаганнасьці маёй. Выбаў Ты мяне і зьлітуйся нада мною!</verse>
				<verse number="12">Нага мая на роўным [месцы] стаіць; у зграмаджэньнях я буду дабраслаўляць ГОСПАДА.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="27">
				<verse number="1">Давіда. ГОСПАД — сьвятло маё і збаўленьне маё. Каго мне баяцца? ГОСПАД — апора жыцьця майго. Каго мне палохацца?</verse>
				<verse number="2">Калі злачынцы выйдуць супраць мяне, каб пажэрці цела маё, прыгнятальнікі і ворагі мае, яны самі спатыкнуцца і ўпадуць.</verse>
				<verse number="3">Калі табар вайсковы стане супраць мяне, сэрца маё ня будзе баяцца; калі ўзьнімецца супраць мяне вайна, я і тады буду спадзяваццца.</verse>
				<verse number="4">Аднаго я прашу ў ГОСПАДА і гэтага толькі шукаю, каб жыць мне ў доме ГОСПАДА ўсе дні жыцьця майго, каб бачыць хараство ГОСПАДА і разважаць у сьвятыні Ягонай.</verse>
				<verse number="5">Бо Ён заслоніць мяне ў схове Сваім у дзень злы, Ён схавае мяне пад заслонай намёту Свайго, і ўзьнясе мяне на скалу.</verse>
				<verse number="6">Гэтак будзе ўзьнесена цяпер галава мая па-над усімі ворагамі маімі вакол мяне, і буду ахвяроўваць ГОСПАДУ ахвяры ў намёце Ягоным пад трубныя гукі, буду сьпяваць і выслаўляць ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="7">Пачуй, ГОСПАДЗЕ, голас мой, калі я клічу. Зьлітуйся нада мною і адкажы мне!</verse>
				<verse number="8">Пра Цябе кажа сэрца маё: “Шукайце аблічча Маё!” Я буду шукаць, ГОСПАДЗЕ, аблічча Тваё!</verse>
				<verse number="9">Не хавай ад мяне аблічча Тваё, не адцурайся ў гневе ад слугі Твайго! Ты быў мне ўспамогай! Не адкідай мяне і не пакінь мяне, Божа збаўленьня майго!</verse>
				<verse number="10">Бо бацька мой і маці мая пакінулі мяне, а ГОСПАД прыгарнуў мяне.</verse>
				<verse number="11">Навучы мяне, ГОСПАДЗЕ, шляху Твайму, і вядзі мяне роўнай сьцежкай насупраць ворагам маім!</verse>
				<verse number="12">Не аддавай мяне ў рукі прыгнятальнікаў маіх, бо сьведкі фальшывыя паўсталі супраць мяне і той, што дыхае няправасьцю.</verse>
				<verse number="13">Але я веру, што ўбачу добрасьць ГОСПАДА ў зямлі жывых.</verse>
				<verse number="14">Спадзявайся на ГОСПАДА! Будзь цьвёрды і сэрца тваё ўмацуй, і спадзявайся на ГОСПАДА!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="28">
				<verse number="1">Давіда. Да Цябе, ГОСПАДЗЕ, я клічу. Скала мая, не маўчы на мой [кліч], каб праз маўчаньне Тваё ня стаўся я падобным да тых, што зыходзяць у магілу.</verse>
				<verse number="2">Пачуй голас маленьня майго, калі я галашу да Цябе, калі ўзьнімаю рукі мае да давіру сьвятыні Тваёй.</verse>
				<verse number="3">Не цягні мяне [да загубы] разам з бязбожнікамі і злачынцамі, якія кажуць: “Супакой” бліжнім сваім, а ў сэрцах сваіх ліхое [маюць].</verse>
				<verse number="4">Дай ім паводле справаў іхніх і паводле ліхоты ўчынкаў іхніх; паводле таго, што рабілі рукі іхнія, дай ім; аднагародзь ім за тое, што зрабілі яны.</verse>
				<verse number="5">Бо яны не разумеюць справаў ГОСПАДА і ўчынкаў рук Ягоных, дык Ён зруйнуе іх і не адбудуе.</verse>
				<verse number="6">Дабраслаўлёны ГОСПАД, бо Ён пачуў голас маленьня майго.</verse>
				<verse number="7">ГОСПАД — моц мая і шчыт мой; на Яго спадзявалася сэрца маё, і Ён дапамог мне; і ўзрадавалася сэрца маё, і сьпевам маім буду славіць Яго.</verse>
				<verse number="8">ГОСПАД — моц для нас; Ён — апора збаўленьня памазанца Ягонага.</verse>
				<verse number="9">Збаў народ Твой і дабраславі спадчыну Тваю; пасьві іх і ўзьнімі іх на вякі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="29">
				<verse number="1">Псальм Давіда. Аддайце ГОСПАДУ, сыны Божыя, аддайце ГОСПАДУ славу і моц!</verse>
				<verse number="2">Аддайце ГОСПАДУ славу імя Ягонага, пакланіцеся ГОСПАДУ у велічы сьвятасьці!</verse>
				<verse number="3">Голас ГОСПАДА над водамі; Бог славы загрымеў, ГОСПАД над водамі шматлікімі.</verse>
				<verse number="4">Голас ГОСПАДА магутны, голас ГОСПАДА велічны.</verse>
				<verse number="5">Голас ГОСПАДА крышыць кедры, ГОСПАД крышыць кедры Лібанскія,</verse>
				<verse number="6">і прымушае іх скакаць, быццам цяляты, Лібан і Сірыён, як маладых буйвалаў.</verse>
				<verse number="7">Голас ГОСПАДА выкрасае полымя агню.</verse>
				<verse number="8">Голас ГОСПАДА ўстрасае пустыняй, ГОСПАД устрасае пустыняй Кадэш.</verse>
				<verse number="9">Ад голасу ГОСПАДА лані зьлягаюць і лясы асыпаюцца, і ў сьвятыні Ягонай усё кажа: Слава!</verse>
				<verse number="10">Над патопам сядзеў ГОСПАД, і будзе сядзець ГОСПАД, як Валадар, навекі!</verse>
				<verse number="11">ГОСПАД дасьць сілу народу Свайму, ГОСПАД дабраславіць народ Свой супакоем.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="30">
				<verse number="1">Псальм. Сьпеў пры пасьвячэньні дома Давіда.</verse>
				<verse number="2">Вывышаю Цябе, ГОСПАДЗЕ, бо Ты выцягнуў мяне і ня даў ворагам маім радавацца нада мною.</verse>
				<verse number="3">ГОСПАДЗЕ, Божа мой! Я галасіў да Цябе, і Ты вылячыў мяне.</verse>
				<verse number="4">ГОСПАДЗЕ, Ты вывеў душу маю з пекла, Ты даў мне жыць, каб ня быў я сярод тых, што зыйшлі ў магілу.</verse>
				<verse number="5">Выслаўляйце ГОСПАДА, вы, багабойныя Ягоныя, і слаўце на ўспамін сьвятасьці Ягонай!</verse>
				<verse number="6">Бо на імгненьне гнеў Ягоны, на [ўсё] жыцьцё ўпадабаньне Ягонае; увечары можа быць плач, а раніцаю – радасьць.</verse>
				<verse number="7">А я сказаў у бясьпечнасьці сваёй: “Не пахіснуся навекі!”</verse>
				<verse number="8">ГОСПАДЗЕ, праз ласку Тваю Ты паставіў горы мае непарушна; але Ты схаваў аблічча Тваё, і я спалохаўся.</verse>
				<verse number="9">Да Цябе, ГОСПАДЗЕ, я клікаў, і Госпада майго я маліў:</verse>
				<verse number="10">“Які зыск у крыві маёй, у тым, што зыйду я ў парахненьне? Ці пыл будзе славіць Цябе? Ці будзе апавядаць праўду Тваю?”</verse>
				<verse number="11">Пачуй, ГОСПАДЗЕ, і зьлітуйся нада мною! ГОСПАДЗЕ, будзь дапамогай маёю!</verse>
				<verse number="12">Ты перамяніў лямант мой у танец, Ты скінуў з мяне зрэбніцу і падперазаў мяне радасьцю.</verse>
				<verse number="13">Дзеля гэтага будзе выслаўляць Цябе слава [мая] і ня будзе маўчаць. ГОСПАДЗЕ, Божа мой, навекі я буду славіць Цябе!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="31">
				<verse number="1">Кіраўніку хору: псальм Давіда.</verse>
				<verse number="2">У Табе, ГОСПАДЗЕ, я маю надзею, ня дай мне асароміцца на вякі, у праведнасьці Тваёй выратуй Ты мяне!</verse>
				<verse number="3">Прыхілі да мяне вуха Тваё, хутчэй выратуй мяне! Будзь для мяне скалою апоры, домам умацаваным, каб збавіць мяне!</verse>
				<verse number="4">Бо Ты – скала мая і замчышча маё, дык дзеля імя Твайго будзеш весьці мяне і накіроўваць мяне.</verse>
				<verse number="5">Ты мяне выцягнеш з сеці, якую таемна [наставілі] супраць мяне, бо Ты – апора мая.</verse>
				<verse number="6">У рукі Твае аддаю я дух мой; Ты выбавіў мяне, ГОСПАДЗЕ, Бог праўды.</verse>
				<verse number="7">Ненавіджу я тых, што захоўваюць дарэмную марнасьць, бо я на ГОСПАДА спадзяюся.</verse>
				<verse number="8">Я буду радавацца і весяліцца праз міласэрнасьць Тваю, бо Ты глянуў на пакуты мае, спазнаў трывогі душы маёй,</verse>
				<verse number="9">і не аддаў мяне ў рукі ворага, паставіў ногі мае на вольны прастор.</verse>
				<verse number="10">Зьлітуйся нада мною, ГОСПАДЗЕ, бо я прыгнечаны. Ад тугі высахла вока маё, і душа мая і нутро маё.</verse>
				<verse number="11">Бо зьнікае ў смутку жыцьцё маё, і гады мае — у-ва ўздыханьні. Спатыкнулася ў беззаконьні маім сіла мая, і высахлі косткі мае.</verse>
				<verse number="12">Я стаўся ганьбаю для ўсіх, што ўціскаюць мяне, і нават для суседзяў маіх, страхоцьцем для знаёмых маіх; хто бачыць мяне на вуліцы, уцякае ад мяне.</verse>
				<verse number="13">Я забыты ў сэрцах, як мёртвы; я стаўся як начыньне разьбітае.</verse>
				<verse number="14">Бо я чуў зласлоўе ад многіх, жах наўкола! Яны сабраліся разам супраць мяне, яны задумалі ліхое, каб забраць душу маю.</verse>
				<verse number="15">Але я на Цябе спадзяюся, ГОСПАДЗЕ! Я кажу: “Ты — мой Бог!”</verse>
				<verse number="16">У Тваёй руцэ час мой; выратуй мяне з рукі ворагаў маіх і тых, што перасьледуюць мяне.</verse>
				<verse number="17">Няхай сьвеціць аблічча Тваё над слугою Тваім; збаў мяне праз міласэрнасьць Тваю!</verse>
				<verse number="18">ГОСПАДЗЕ, ня дай Ты мне асароміцца, бо да Цябе я клічу! Няхай асаромяцца бязбожнікі, няхай яны змоўкнуць у пекле,</verse>
				<verse number="19">няхай занямеюць вусны хлусьлівыя, якія кажуць дзёрзка супраць праведніка з пыхлівасьцю і пагардай!</verse>
				<verse number="20">Якая вялікая добрасьць Твая, якую Ты захоўваеш для тых, што баяцца Цябе, і якую ўчыняеш тым, што маюць надзею ў Табе насуперак сынам чалавечым!</verse>
				<verse number="21">Пад заслонай аблічча Твайго Ты хаваеш іх ад закалотаў людзкіх, Ты засланяеш іх, як у намёце, ад языкоў звадлівых.</verse>
				<verse number="22">Дабраслаўлёны ГОСПАД, бо Ён учыніў мне цуды міласэрнасьці у горадзе ўмацаваным.</verse>
				<verse number="23">А я сказаў у зьбянтэжанасьці маёй: “Я адкінуты ад вачэй Тваіх!” Але Ты пачуў голас маленьня майго, калі я галасіў да Цябе!</verse>
				<verse number="24">Любіце ГОСПАДА, усе багабойныя Ягоныя! Верных захоўвае ГОСПАД, але тым, якія дзейнічаюць пыхліва, Ён адплочвае з наддаткам.</verse>
				<verse number="25">Будзьце цьвёрдыя і ўмацуйце сэрца вашае, вы, якія спадзяецеся на ГОСПАДА!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="32">
				<verse number="1">Навучаньне Давіда. Шчасьлівы, каму дараваная правіна, каму пакрыты грэх.</verse>
				<verse number="2">Шчасьлівы чалавек, якому не палічыў ГОСПАД беззаконьняў, і ў духу якога няма нядбальства.</verse>
				<verse number="3">Калі я маўчаў, ссохлі косткі мае ў стагнаньні маім кожны дзень,</verse>
				<verse number="4">бо дзень і ноч абцяжала мяне рука Твая; сокі мае высахлі, быццам у летнюю сьпёку. (Сэлях)</verse>
				<verse number="5">Грэх мой я паведаміў Табе і не схаваў беззаконьня майго. Я сказаў: “Вызнаю ГОСПАДУ правіны мае”, і Ты дараваў мне віну грэху майго. (Сэлях)</verse>
				<verse number="6">Таму кожны багабойны будзе маліцца да Цябе ў часе, калі можна знайсьці Цябе; нават калі разальюцца вялікія воды, яго не дакрануцца яны.</verse>
				<verse number="7">Ты — заслона мая! Ты мяне ад бяды захаваеш, радасьцю выратаваньня аточыш мяне. (Сэлях)</verse>
				<verse number="8">Навучу цябе і пакажу табе шлях, па якім ты павінен ісьці, дам табе раду, бо вока Маё над табою.</verse>
				<verse number="9">Ня будзьце, як конь і як мул, якія разуменьня ня маюць, якіх трэба аздобай іхняю, аброцьцю і вуздою, зацугляць, каб не кідаліся на цябе.</verse>
				<verse number="10">Шмат болю ў бязбожніка, а таго, хто спадзяецца на ГОСПАДА, міласэрнасьць атачае.</verse>
				<verse number="11">Радуйцеся ў ГОСПАДЗЕ і цешцеся, праведнікі! Весяліцеся ўсе, правыя сэрцам!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="33">
				<verse number="1">Весяліцеся ў ГОСПАДЗЕ, праведнікі; правым пасуе хвала.</verse>
				<verse number="2">Слаўце ГОСПАДА на гусьлях, выслаўляйце Яго на псалтыры дзесяціструнным!</verse>
				<verse number="3">Сьпявайце Яму новы сьпеў; спраўна грайце [Яму] пад трубныя гукі.</verse>
				<verse number="4">Бо слушнае слова ГОСПАДАВА, і ўсе творы Ягоныя верныя.</verse>
				<verse number="5">Ён любіць праведнасьць і суд; міласэрнасьцю ГОСПАДА напоўнена зямля.</verse>
				<verse number="6">Словам ГОСПАДА зроблены нябёсы, а подыхам вуснаў Ягоных — усе войскі іхнія.</verse>
				<verse number="7">Ён сабраў як капу воды марскія, Ён склаў іх у скарбніцу бяздоньняў.</verse>
				<verse number="8">Няхай баіцца ГОСПАДА ўся зямля, няхай дрыжаць перад Ім усе жыхары сусьвету.</verse>
				<verse number="9">Бо Ён сказаў — і сталася, Ён загадаў — і паўстала.</verse>
				<verse number="10">ГОСПАД разьбіў намеры паганаў, запярэчыў думкам народаў.</verse>
				<verse number="11">Намер ГОСПАДА будзе трываць на вякі, думкі сэрца Ягонага — з пакаленьня ў пакаленьне.</verse>
				<verse number="12">Шчасьлівы народ, у якога ГОСПАД ёсьць Бог, народ, які Ён выбраў на спадчыну для Сябе.</verse>
				<verse number="13">З неба ГОСПАД глядзіць, Ён бачыць усіх сыноў чалавечых;</verse>
				<verse number="14">з мейсца, дзе Ён жыве, Ён паглядае на ўсіх жыхароў зямлі.</verse>
				<verse number="15">Ён уфармаваў сэрца кожнага з іх, Ён зважае на ўсе ўчынкі іхнія.</verse>
				<verse number="16">Ня будзе збаўлены валадар вялікім войскам, волат ня вызваліцца праз вялікую сілу сваю;</verse>
				<verse number="17">падманлівы конь для выратаваньня, і вялікая сіла ягоная ня дасьць выбаўленьня.</verse>
				<verse number="18">Вось, вока ГОСПАДА над тымі, якія баяцца Яго, якія спадзяюцца на міласэрнасьць Ягоную,</verse>
				<verse number="19">што Ён вызваліць ад сьмерці душы іхнія, і захавае жыцьцё ў [час] голаду.</verse>
				<verse number="20">Душа нашая чакае на ГОСПАДА; Ён — дапамога наша і шчыт наш.</verse>
				<verse number="21">Бо ў Ім радуецца сэрца нашае; бо мы на імя Яго сьвятое спадзяемся.</verse>
				<verse number="22">Няхай будзе міласэрнасьць Твая, ГОСПАДЗЕ, над намі, як мы на Цябе спадзяемся!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="34">
				<verse number="1">[Псальм] Давіда, калі ён перад Абімэлехам удаваў вар’ята і быў выгнаны ім, і пайшоў сабе.</verse>
				<verse number="2">Буду дабраслаўляць ГОСПАДА ў-ва ўсякі час; хвала Яго будзе заўсёды на вуснах маіх.</verse>
				<verse number="3">У ГОСПАДЗЕ будзе хваліцца душа мая; пачуюць [пра гэта] ўцісканыя і ўзрадуюцца.</verse>
				<verse number="4">Узьвялічвайце ГОСПАДА са мною, і разам будзем вывышаць імя Ягонае!</verse>
				<verse number="5">Я шукаў ГОСПАДА, і Ён адказаў мне, і ад усяго, чаго я баяўся, выратаваў мяне.</verse>
				<verse number="6">Глядзіце на Яго і зыходзьцеся [да Яго], і абліччы вашыя ня будуць у ганьбе.</verse>
				<verse number="7">Убогі клікаў, і ГОСПАД пачуў [яго], і збавіў яго ад усіх трывогаў ягоных.</verse>
				<verse number="8">Анёл ГОСПАДАЎ ставіць табар вакол тых, якія баяцца Яго, і ратуе іх.</verse>
				<verse number="9">Паспытайце і ўбачце, які добры ГОСПАД! Шчасьлівы той чалавек, які ў Ім мае надзею.</verse>
				<verse number="10">Бойцеся ГОСПАДА, вы, сьвятыя Ягоныя! Бо ня маюць нястачы тыя, якія баяцца Яго.</verse>
				<verse number="11">Львяняты бядуюць і галадуюць, але тыя, што шукаюць ГОСПАДА, не адчуюць нястачы ўсякага даброцьця.</verse>
				<verse number="12">Хадзіце сюды, сыны, паслухайце мяне, я навучу вас страху перад ГОСПАДАМ.</verse>
				<verse number="13">Хто ёсьць чалавек, якому даспадобы жыцьцё, які любіць [доўгія] дні, каб убачыць добрае?</verse>
				<verse number="14">Захоўвай язык свой ад ліхога, а вусны свае — ад слова крывадушнага.</verse>
				<verse number="15">Ухіляйся ад ліхога і рабі добрае; шукай супакою і імкніся да яго.</verse>
				<verse number="16">Вочы ГОСПАДА — на праведных, і вушы Ягоныя — на лямант іхні.</verse>
				<verse number="17">Аблічча ГОСПАДА — супраць тых, якія робяць ліхое, каб вынішчыць з зямлі памяць пра іх.</verse>
				<verse number="18">[Праведныя] крычаць, і ГОСПАД чуе іх, і ад усіх іхніх бедаў ратуе іх.</verse>
				<verse number="19">ГОСПАД блізкі да тых, у каго сэрца скрышанае, і збаўляе тых, у каго дух разьбіты.</verse>
				<verse number="20">Шмат ліхога [здараецца] ў праведнага, але з усяго гэтага ратуе яго ГОСПАД.</verse>
				<verse number="21">Ён захоўвае ўсе косткі ягоныя, каб ніводную не паламалі.</verse>
				<verse number="22">Ліхоцьце прывядзе да сьмерці бязбожніка, і будуць абвінавачаныя тыя, што ненавідзяць Праведнага.</verse>
				<verse number="23">ГОСПАД выбаўляе душы слугаў Сваіх, і ўсе, якія маюць надзею ў Ім, ня будуць абвінавачаныя.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="35">
				<verse number="1">Давіда. Змагайся, ГОСПАДЗЕ, з тымі, якія ідуць супраць мяне; ваюй супраць тых, што ваююць са мною.</verse>
				<verse number="2">Вазьмі шчыт і панцыр, і паўстань на ўспамогу мне.</verse>
				<verse number="3">І схапі дзіду, і загарадзі дарогу тым, якія перасьледуюць мяне. Скажы душы маёй: “Я — збаўленьне тваё”.</verse>
				<verse number="4">Няхай асаромяцца і будуць у сораме тыя, што шукаюць душу маю; няхай адступяцца і будуць у ганьбе тыя, што надумалі ліхое супраць мяне.</verse>
				<verse number="5">Няхай будуць яны, як мякіна пад ветрам, і анёл ГОСПАДАЎ няхай гоніць іх.</verse>
				<verse number="6">Няхай шлях іхні будзе цёмны і сьлізкі, і анёл ГОСПАДАЎ няхай перасьледуе іх.</verse>
				<verse number="7">Бо яны без прычыны таемна [наставілі] на мяне ў яме сетку сваю, без прычыны выкапалі яму для душы маёй.</verse>
				<verse number="8">Няхай прыйдзе на яго загуба нечакана, няхай сетка, якую ён таемна [наставіў], зловіць яго, няхай на загубу ўваліцца ён.</verse>
				<verse number="9">А мая душа будзе радавацца ў ГОСПАДЗЕ, будзе цешыцца збаўленьнем сваім.</verse>
				<verse number="10">Усе косткі мае скажуць: “ГОСПАДЗЕ, хто падобны да Цябе, Які ратуеш прыгнечанага ад дужэйшага за яго, беднага і прыгнечанага — ад таго, хто яго абдзірае?</verse>
				<verse number="11">Паўстаюць сьведкі няправасьці, пра тое, чаго я ня ведаю, выпытваюць мяне,</verse>
				<verse number="12">плацяць мне злом за дабро; асірацела душа мая.</verse>
				<verse number="13">А я падчас нядужасьці іхняе апранаўся ў зрэбніцу, пастом прыгнятаў душу маю, і малітва мая вярталася ў грудзі мае.</verse>
				<verse number="14">Быццам ён быў прыяцель, брат мой, хадзіў я [да яго]; як у жалобе па маці, сумаваў я ў смутку.</verse>
				<verse number="15">Але калі я пачаў падаць, яны ўзрадаваліся і сабраліся разам, сабраліся разам супраць мяне, каб біць [мяне], і я ня ведаў [гэтага], зьневажалі [мяне] і не маўчалі.</verse>
				<verse number="16">Разам з крывадушнікамі насьмешнікі банкетуюць, скрыгочуць на мяне зубамі сваімі.</verse>
				<verse number="17">Госпадзе, як доўга будзеш глядзець [на гэта]? Адвядзі ад загубы іхняй душу маю, [вызваль] ад львянят адзіную маю.</verse>
				<verse number="18">Буду славіць Цябе ў грамадзе вялікай, сярод народу магутнага буду хваліць Цябе.</verse>
				<verse number="19">Няхай ня радуюцца з мяне тыя, што варагуюць са мною няслушна, няхай не міргаюць вачыма тыя, што ненавідзяць мяне без прычыны.</verse>
				<verse number="20">Бо не пра супакой гавораць яны і супраць ціхіх на зямлі падступныя словы надумляюць.</verse>
				<verse number="21">Шырока разявіўшы вусны свае супраць мяне, яны казалі: “Ага, ага! Бачыла вока нашае!”</verse>
				<verse number="22">Ты бачыў гэта, ГОСПАДЗЕ! Дык не маўчы, Госпадзе, не аддаляйся ад мяне!</verse>
				<verse number="23">Збудзіся! Абудзіся на суд мой, Бог мой і Госпад мой, каб [весьці] справу маю!</verse>
				<verse number="24">Судзі мяне паводле праведнасьці Тваёй, ГОСПАДЗЕ, Божа мой, і няхай яны ня радуюцца, [гледзячы] на мяне,</verse>
				<verse number="25">няхай ня скажуць у сэрцы сваім: “Ага! Душа наша [гэтага хацела]!” Няхай яны ня скажуць: “Мы праглынулі яго!”</verse>
				<verse number="26">Няхай асаромяцца і будуць у ганьбе ўсе, што радуюцца з няшчасьця майго; няхай у ганьбу і сорам апрануцца тыя, што вывышаюцца нада мною.</verse>
				<verse number="27">Няхай весяляцца і радуюцца тыя, якім даспадобы праведнасьць мая, і няхай яны кажуць заўсёды: “Будзь узьвялічаны, ГОСПАД, Якому даспадобы супакой слугі Ягонага!”</verse>
				<verse number="28">А язык мой будзе выказваць праведнасьць Тваю і хвалу Тваю кожны дзень.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="36">
				<verse number="1">Кіраўніку хору: слугі ГОСПАДА Давіда.</verse>
				<verse number="2">Правіна бязбожніка засьведчана ў сэрцы маім: няма страху Божага перад вачыма ягонымі,</verse>
				<verse number="3">бо ён ашуквае сябе ў вачах сваіх, нібы шукае беззаконьня свайго, каб зьненавідзець яго.</verse>
				<verse number="4">Словы вуснаў ягоных — злачынства і падступнасьць, ён не захацеў разумець, каб рабіць добрае.</verse>
				<verse number="5">Ён злачынства надумляе на ложку сваім, ён стаіць на шляху нядобрым і ня грэбуе злом.</verse>
				<verse number="6">ГОСПАДЗЕ! Да нябёсаў міласэрнасьць Твая, а вернасьць Твая — аж да аблокаў!</verse>
				<verse number="7">Праведнасьць Твая — быццам Божыя горы, суды Твае — як вялізнае бяздоньне! Людзей і скаціну Ты збаўляеш, ГОСПАДЗЕ.</verse>
				<verse number="8">Якая каштоўная, Божа, міласэрнасьць Твая! Сыны чалавечыя ў ценю крылаў Тваіх маюць надзею.</verse>
				<verse number="9">Яны насычаюцца ад тлустасьці дому Твайго, і са струменя асалодаў Тваіх Ты іх поіш,</verse>
				<verse number="10">бо крыніца жыцьця — у Табе, у сьвятле Тваім мы бачым сьвятло.</verse>
				<verse number="11">Расьцягні міласэрнасьць Тваю над тымі, што ведаюць Цябе, і праведнасьць Тваю — над [людзьмі] са шчырым сэрцам.</verse>
				<verse number="12">Няхай ня прыйдзе на мяне нага пыхлівых, і рука бязбожніка няхай ня зрушыць мяне.</verse>
				<verse number="13">Там упадуць злачынцы, паваляцца і ня здолеюць паўстаць.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="37">
				<verse number="1">Давіда. Ня гневайся на злачынцаў, не зайздросьці тым, што робяць беззаконьне,</verse>
				<verse number="2">бо яны, як трава, будуць хутка скошаныя і павянуць, як зялёная расьліна.</verse>
				<verse number="3">Спадзявайся на ГОСПАДА і рабі добрае, жыві на зямлі і праўда няхай пасьвіць [цябе];</verse>
				<verse number="4">мей прыемнасьць у ГОСПАДЗЕ, і Ён табе дасьць прагненьні сэрца твайго.</verse>
				<verse number="5">Аддай ГОСПАДУ шлях свой і спадзявайся на Яго, і Ён [усё] зробіць,</verse>
				<verse number="6">і выведзе праведнасьць тваю як сьвятло, і суд твой — як белы дзень.</verse>
				<verse number="7">Ціхі будзь перад ГОСПАДАМ і чакай на Яго, ня гневайся на таго, хто мае посьпех на шляху сваім, на чалавека, які робіць зламыснае.</verse>
				<verse number="8">Ухіліся ад гневу, пакінь ярасьць, ня гневайся, каб ты ня стаўся злачынцам,</verse>
				<verse number="9">бо злачынцы будуць зьнішчаныя, а тыя, што спадзяюцца на ГОСПАДА, возьмуць у спадчыну зямлю.</verse>
				<verse number="10">Яшчэ крыху, і ня будзе бязбожніка; глянеш на месца ягонае, а яго няма!</verse>
				<verse number="11">А пакорныя зямлю ў спадчыну возьмуць і будуць мець прыемнасьць у мностве супакою.</verse>
				<verse number="12">Бязбожнік задумвае ліхое супраць праведнага і скрыгоча на яго зубамі сваімі.</verse>
				<verse number="13">Госпад сьмяецца з яго, бо бачыць, што прыходзіць дзень ягоны.</verse>
				<verse number="14">Бязбожнікі выцягнулі меч і нацягнулі лук свой, каб паваліць прыгнечанага і беднага, каб замардаваць тых, у каго шлях просты.</verse>
				<verse number="15">Меч іхні ўвойдзе ў іхняе сэрца, і лук іхні будзе зламаны.</verse>
				<verse number="16">Малое ў праведніка лепшае за багацьце шматлікіх бязбожнікаў.</verse>
				<verse number="17">Бо рамёны бязбожнікаў будуць скрышаныя, а праведнікаў падтрымлівае ГОСПАД.</verse>
				<verse number="18">Ведае ГОСПАД дні беззаганных, і спадчына іхняя будзе на вякі.</verse>
				<verse number="19">Ня будуць яны асаромленыя ў час ліхі, а ў дні голаду будуць насычаныя.</verse>
				<verse number="20">Бо загінуць бязбожнікі, і ворагі ГОСПАДА зьнікнуць, як тлустасьць авечак у дыме зьнікае.</verse>
				<verse number="21">Бярэ бязбожнік у доўг — і [доўгу] ня верне; а праведнік літуецца і дае.</verse>
				<verse number="22">Бо дабраслаўленыя [Богам] зямлю ў спадчыну возьмуць, а тыя, што праклятыя Ім, будуць зьнішчаныя.</verse>
				<verse number="23">ГОСПАД умацоўвае крокі чалавека, калі шлях ягоны даспадобы Яму.</verse>
				<verse number="24">Калі ўпадзе, не заб’ецца, бо Госпад падтрымлівае руку ягоную.</verse>
				<verse number="25">Я быў малады і стаўся стары, і ня бачыў, каб праведнік быў пакінуты, каб насеньне ягонае шукала хлеба.</verse>
				<verse number="26">Кожны дзень ён літуецца і пазычае, і насеньне ягонае мае дабраслаўленьне.</verse>
				<verse number="27">Аддаліся ад зла і рабі добрае, і будзеш жыць на вякі.</verse>
				<verse number="28">Бо ГОСПАД любіць суд, і Ён не пакіне багабойных Сваіх, на вякі захавае іх, а насеньне бязбожнікаў будзе зьнішчана.</verse>
				<verse number="29">Праведнікі возьмуць у спадчыну зямлю і будуць жыць у ёй вечна.</verse>
				<verse number="30">Вусны праведніка выказваюць мудрасьць, і язык ягоны гаворыць суд.</verse>
				<verse number="31">Закон Бога ягонага ў сэрцы ягоным; ня будуць хістацца крокі ягоныя.</verse>
				<verse number="32">Бязбожнік сочыць за праведнікам і шукае, каб прывесьці да сьмерці яго.</verse>
				<verse number="33">ГОСПАД не пакіне яго ў руцэ ягонай, не асудзіць яго, калі ён будзе суджаны.</verse>
				<verse number="34">Спадзявайся на ГОСПАДА, і захоўвай шлях Ягоны, і Ён узвысіць цябе, каб ты ўзяў у спадчыну зямлю; і калі будуць зьнішчаныя бязбожнікі, ты ўбачыш.</verse>
				<verse number="35">Я бачыў бязбожніка, моцнага і разгалінаванага, быццам галінастае тутэйшае дрэва,</verse>
				<verse number="36">але прамінуў ён, няма яго, і я шукаў яго, і не знайшоў.</verse>
				<verse number="37">Зважай на беззаганнага і глядзі на правага, бо канец [гэтага] чалавека ёсьць супакой.</verse>
				<verse number="38">А адступнікі будуць зьнішчаны чыста; і канец бязбожных — зьнішчэньне.</verse>
				<verse number="39">Выратаваньне праведнікаў ад ГОСПАДА, Ён — апора іхняя ў час трывогі.</verse>
				<verse number="40">ГОСПАД дапаможа ім і вызваліць іх; Ён вызваліць іх ад бязбожнікаў і збавіць іх, бо яны ў Ім маюць надзею.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="38">
				<verse number="1">Псальм Давіда. Напамін.</verse>
				<verse number="2">ГОСПАДЗЕ, у абурэньні Тваім не карай мяне і ў ярасьці Тваёй не вучы мяне!</verse>
				<verse number="3">Бо стрэлы Твае пранізалі мяне, і лягла на мяне рука Твая.</verse>
				<verse number="4">Няма цэлага месца на целе дзеля гневу Твайго, няма супакою ў костках маіх дзеля грэху майго.</verse>
				<verse number="5">Бо правіны мае ўзьняліся вышэй галавы маёй, як бярэмя цяжкое яны абцяжарваюць мяне.</verse>
				<verse number="6">Сьмярдзяць, гнаяцца раны мае дзеля дурасьці маёй.</verse>
				<verse number="7">Я скрывіўся, моцна схіліўся, усе дні ў смутку хаджу,</verse>
				<verse number="8">Бо сьцёгны мае напоўненыя распаленымі [ранамі], і няма цэлага месца ў целе маім.</verse>
				<verse number="9">Я зьнямогся і моцна скрышаны, я выю дзеля енку сэрца майго.</verse>
				<verse number="10">Госпадзе мой, перад Табою ўсё жаданьне маё, і уздыханьне маё ад Цябе не схаванае.</verse>
				<verse number="11">Сэрца маё трапечацца; пакінула мяне сіла мая, і сьвятло вачэй маіх — няма яго ў мяне.</verse>
				<verse number="12">Тыя, што любілі мяне, і бліжнія мае стаяць насупраць ранаў маіх, і сваякі мае стаяць здалёк ад мяне.</verse>
				<verse number="13">Тыя, што шукаюць душу маю, ставяць сіло [на мяне]; а тыя, што жадаюць ліхога для мяне, гавораць пра згубу маю і ўвесь дзень задумваюць падступнасьць.</verse>
				<verse number="14">А я, быццам глухі, ня чую, і быццам нямы, які не расчыняе вуснаў сваіх.</verse>
				<verse number="15">І стаўся я, быццам чалавек, які ня чуе, і няма дакараньня ў вуснах ягоных.</verse>
				<verse number="16">Бо на Цябе, ГОСПАДЗЕ, я спадзяюся; Ты адкажаш, Госпадзе, Божа мой!</verse>
				<verse number="17">Бо я сказаў: “Няхай яны ня радуюцца з мяне! Калі пахіснулася нага мая, няхай яны не вывышаюцца нада мною.</verse>
				<verse number="18">Бо я блізкі да падзеньня, і боль мой заўсёды перада мною.</verse>
				<verse number="19">Бо беззаконьне маё я апавядаю, сумую дзеля грэху майго.</verse>
				<verse number="20">А ворагі мае жывыя і ўзмацняюцца, і шматлікімі сталі тыя, якія няслушна мяне ненавідзяць.</verse>
				<verse number="21">Яны плацяць мне злом за дабро; яны супрацьстаяць мне, бо я за добрым ганюся.</verse>
				<verse number="22">Не пакінь мяне, ГОСПАДЗЕ, Божа мой, не аддаляйся ад мяне!</verse>
				<verse number="23">Пасьпяшайся на ўспамогу мне, Госпадзе выратаваньня майго!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="39">
				<verse number="1">Кіраўніку хору. Едутуну. Псальм Давіда.</verse>
				<verse number="2">Я сказаў: “Буду захоўваць шлях мой, каб не саграшыць языком маім! Буду захоўваць вусны мае вуздою, пакуль бязбожнік перада мною”.</verse>
				<verse number="3">Я зьнямеў ў маўчаньні; маўчаў пра добрае, але боль мой нішчыў [мяне].</verse>
				<verse number="4">Распалілася сэрца маё ў нутры маім; ва ўздыханьню маім запалаў агонь, і я прамовіў языком маім.</verse>
				<verse number="5">Дай мне ведаць, ГОСПАДЗЕ, канец мой і меру дзён маіх, якая яна, дай мне ведаць, які я нетрывалы!</verse>
				<verse number="6">Вось, на [некалькі] пядзяў Ты даў дні мае, і век мой — як нішто перад Табою! Толькі ўсякай марнасьцю ёсьць кожны чалавек, [нават] у сіле. (Сэлях)</verse>
				<verse number="7">Толькі як здань ходзіць чалавек, [і ёсьць] толькі марнасьцю; ён трывожыцца, прагавіта зьбірае і ня ведае, хто забярэ гэта.</verse>
				<verse number="8">І цяпер на што [яшчэ] я спадзяюся, Госпадзе? Надзея мая ў Табе!</verse>
				<verse number="9">Ад усіх правінаў маіх выратуй мяне; на ганьбаваньне ад бязглуздых ня стаў мяне.</verse>
				<verse number="10">Я зьнямеў, не адчыняю вуснаў маіх, бо Ты зрабіў гэта.</verse>
				<verse number="11">Забяры ад мяне караньне Тваё, ад удараў рукі Тваёй я зьнікаю.</verse>
				<verse number="12">Дакараньнем за беззаконьне Ты караеш чалавека і нявечыш, як ад молі, прагненьні ягоныя. Толькі марнасьцю ёсьць кожны чалавек! (Сэлях)</verse>
				<verse number="13">Пачуй малітву маю, ГОСПАДЗЕ, і прыхілі вуха да ляманту майго! Не маўчы на сьлёзы мае, бо я прыхадзень у Цябе і пасяленец, як і ўсе бацькі мае.</verse>
				<verse number="14">Не ўглядайся на мяне, каб я павесялеў перад тым, як зыйду, і ня будзе мяне!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="40">
				<verse number="1">Кіраўніку хору: псальм Давіда.</verse>
				<verse number="2">Спадзеючыся, спадзяваўся я на ГОСПАДА, і Ён схіліўся да мяне, і пачуў лямант мой.</verse>
				<verse number="3">І вывеў мяне з ямы бурлівае, з твані балотнае, і паставіў на скале ногі мае, і ўзмоцніў крокі мае.</verse>
				<verse number="4">І даў у вусны мае новы сьпеў, хвалу Богу нашаму. Шматлікія ўбачаць [гэта], і будуць баяцца, і будуць спадзявацца на ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="5">Шчасьлівы чалавек, які пэўнасьць сваю мае ў ГОСПАДЗЕ, і не зьвяртаецца да ганарыстых і тых, якія прыхіляюцца да няпраўды.</verse>
				<verse number="6">Шмат учыніў Ты, ГОСПАДЗЕ, Божа мой, цудаў Тваіх, а намеры Твае дзеля нас ні з чым не параўнаеш перад Табою. Калі б я іх апавядаў і пра іх гаварыў, іх шматкроць больш, чым [можна] палічыць.</verse>
				<verse number="7">Ахвяры і дары не даспадобы Табе; вушы Ты мне расчыніў. Цэласпаленьняў і ахвяры за грэх Ты не вымагаеш.</verse>
				<verse number="8">Тады я сказаў: “Вось, я іду! У скрутку кнігі напісана пра мяне”.</verse>
				<verse number="9">Рабіць тое, што падабаецца Табе, Божа мой, я жадаю, і Закон Твой — у нутры маім.</verse>
				<verse number="10">Я дабравесьціў пра праведнасьць у грамадзе вялікай; вось жа, вуснаў сваіх я ня стрымліваў, Ты ведаеш [гэта], ГОСПАДЗЕ.</verse>
				<verse number="11">Праведнасьць Тваю я не хаваў у сэрцы маім, пра вернасьць Тваю і выратаваньне Тваё я казаў, міласэрнасьці Тваёй і праўды Тваёй перад грамадой вялікай ня ўтоіваў.</verse>
				<verse number="12">ГОСПАДЗЕ, ня стрымлівай літасьці Тваёй адносна мяне; міласэрнасьць Твая і праўда Твая няхай заўсёды захоўваюць мяне,</verse>
				<verse number="13">бо агарнулі мяне ліхоцьці бяз ліку, дагналі мяне правіны мае, ажно не магу я іх палічыць, іх больш, чым валасоў на галаве маёй, і сэрца маё пакінула мяне.</verse>
				<verse number="14">Мей ласку, ГОСПАДЗЕ, вызваліць мяне! ГОСПАДЗЕ, пасьпяшайся на ўспамогу мне!</verse>
				<verse number="15">Няхай асаромяцца і будуць у ганьбе ўсе, што шукаюць душы маёй, каб зьнішчыць яе; няхай адступяцца і будуць у сораме тыя, якім даспадобы ліхоцьце маё.</verse>
				<verse number="16">Няхай аслупянеюць у сораме сваім тыя, якія кажуць мне: “Ага, ага!”</verse>
				<verse number="17">Няхай радуюцца і весяляцца ў Табе ўсе, хто шукае Цябе. Няхай кажуць заўсёды тыя, што любяць выратаваньне Тваё: “Будзь узьвялічаны, ГОСПАДЗЕ!”</verse>
				<verse number="18">Хоць я бедны і прыгнечаны, Госпад мой клапоціцца пра мяне. Ты — ўспамога мая і ратунак мой! Не затрымлівайся, мой Божа!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="41">
				<verse number="1">Кіраўніку хору. Псальм Давіда.</verse>
				<verse number="2">Шчасьлівы той, хто гаротных разумее; у дзень ліхі ГОСПАД збавіць яго.</verse>
				<verse number="3">ГОСПАД захавае яго і дасьць яму жыць; ён будзе шчасьлівы на зямлі, і Ты не аддасі яго на волю ворагаў ягоных.</verse>
				<verse number="4">ГОСПАД умацуе яго на ложку немачы; увесь ложак ягоны Ты пераменіш у немачы ягонай.</verse>
				<verse number="5">Я сказаў: “ГОСПАДЗЕ, зьлітуйся нада мною! Вылечы душу маю, бо я саграшыў перад Табою.</verse>
				<verse number="6">Ворагі мае кажуць ліхое пра мяне: “Калі ж ён памрэ, і будзе зьнішчана імя ягонае?”</verse>
				<verse number="7">І калі хто прыйдзе пабачыць мяне, гаворыць марнае, сэрца ягонае напаўняецца зласьлівасьцю, і як выйдзе, гаворыць [гэта].</verse>
				<verse number="8">Разам [сабраўшыся], шэпчуцца супраць мяне тыя, што ненавідзяць мяне, выдумляючы ліхое на мяне:</verse>
				<verse number="9">“Слова нягоднае вылілася на яго; калі ён зьлёг, больш ня ўстане!”</verse>
				<verse number="10">Нават чалавек супакою майго, на якога я спадзяваўся, які еў хлеб мой, падняў на мяне пяту.</verse>
				<verse number="11">А Ты, ГОСПАДЗЕ, зьлітуйся нада мною і падыймі мяне, каб я аддаў ім [адплату]!</verse>
				<verse number="12">З таго я пазнаю, што Ты зычлівы да мяне, калі вораг мой радасна гукаць ня будзе,</verse>
				<verse number="13">але ў беззаганнасьці маёй Ты падтрымаеш мяне і паставіш мяне перад абліччам Тваім на вякі.</verse>
				<verse number="14">Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог Ізраіля, ад веку і навекі. Амэн, амэн!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="42">
				<verse number="1">Кіраўніку хору. Навучаньне сыноў Караха.</verse>
				<verse number="2">Як лань прагне вады з ручая, так душа мая, Божа, прагне Цябе!</verse>
				<verse number="3">Душа мая прагне Бога, Бога Жывога! Калі ж я прыйду і ўбачу Божае аблічча?</verse>
				<verse number="4">Сьлёзы мае былі хлебам маім дзень і ноч, калі да мяне гаварылі цэлы дзень: “Дзе Бог твой?”</verse>
				<verse number="5">Успамінаючы гэта, я душу маю выліваю, бо хадзіў я ў грамадзе шматлюднай, вядучы яе ў дом Божы з голасам радасьці і падзякі мноства сьвяточнага.</verse>
				<verse number="6">Чаму ты сумуеш, душа мая? Чаму ў-ва мне ты трывожышся? Спадзявайся на Бога, бо яшчэ будзеш славіць Яго, збаўленьне аблічча майго і Бога майго.</verse>
				<verse number="7">Душа сумуе ў-ва мне; дык з зямлі Ярданскае, з гор Гермону, з гары Міцар Цябе ўспамінаю.</verse>
				<verse number="8">Бяздоньне гукае бяздоньню пры шуме Тваіх вадаспадаў; усе воды Твае і ўсе хвалі Твае прайшлі праз мяне.</verse>
				<verse number="9">Удзень ГОСПАД зьявіць міласэрнасьць Сваю, а ўначы сьпеў Ягоны будзе са мною, малітва да Бога жыцьця майго.</verse>
				<verse number="10">Да Бога кажу я: “Скала мая! Чаму Ты забыўся пра мяне? Чаму я ў суме хаджу ад уціску ворагаў?”</verse>
				<verse number="11">Як рана ў костках маіх, зьневажалі мяне ворагі мае, гаворачы мне цэлы дзень: “Дзе Бог твой?”</verse>
				<verse number="12">Чаму ты сумуеш, душа мая? Чаму ў-ва мне ты трывожышся? Спадзявайся на Бога, бо яшчэ будзеш славіць Яго, збаўленьне аблічча майго і Бога майго!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="43">
				<verse number="1">Судзі мяне, Божа, і барані мяне ў справе маёй супраць народу небагабойнага! Ад чалавека крывадушнага і беззаконнага збаў Ты мяне!</verse>
				<verse number="2">Бо Ты — Бог мой, апора мая. Чаму Ты пакінуў мяне? Чаму я ў суме хаджу ад уціску ворагаў?</verse>
				<verse number="3">Спашлі сьвятло Тваё і праўду Тваю, каб вялі мяне і прывялі на гару сьвятую Тваю і да сялібы Тваёй,</verse>
				<verse number="4">каб я прыйшоў да ахвярніка Божага, да Бога радасьці і пацяшэньня майго, і на гусьлях буду славіць Цябе, Божа, мой Божа!</verse>
				<verse number="5">Чаму ты сумуеш, душа мая? Чаму ў-ва мне ты трывожышся? Бо яшчэ будзеш славіць Яго, збаўленьне аблічча майго і Бога майго!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="44">
				<verse number="1">Кіраўніку хору. Сыноў Караха. Навучаньне.</verse>
				<verse number="2">Божа! Вушамі нашымі мы чулі, бацькі нашыя нам абвясьцілі пра справы, якія Ты ўчыніў у дні іхнія, у дні старадаўныя.</verse>
				<verse number="3">Ты рукою Сваёю вырваў паганаў, а іх пасадзіў; вынішчыў народы, а іх разрасьціў.</verse>
				<verse number="4">Бо не мячом сваім яны ўзялі на ўласнасьць зямлю, не рамяно іхняе збавіла іх, але правіца Твая і рамяно Тваё, і сьвятло аблічча Твайго, бо Ты меў ласку да іх.</verse>
				<verse number="5">Ты — Валадар мой, о Божа! Дык загадай, [каб прыйшло] збаўленьне Якубу!</verse>
				<verse number="6">Праз Цябе мы паб’ем прыгнятальнікаў нашых, праз імя Тваё стопчам тых, што паўстаюць супраць нас.</verse>
				<verse number="7">Бо не на лук спадзяюся я, і меч мой ня збавіць мяне,</verse>
				<verse number="8">але Ты збавіў нас ад прыгнятальнікаў нашых і асароміў тых, што нас ненавідзяць.</verse>
				<verse number="9">У Богу мы хвалімся усе дні, і імя Тваё навекі будзем славіць! (Сэлях)</verse>
				<verse number="10">Але Ты нас пакінуў і нас асароміў, і не выходзіш разам з войскамі нашымі.</verse>
				<verse number="11">Ты павярнуў нас наўцёкі перад прыгнятальнікамі нашымі, а ненавісьнікі нашыя нас зрабавалі.</verse>
				<verse number="12">Ты нас аддаў, як авечкі, каб нас паелі, і расьцярушыў нас між паганаў.</verse>
				<verse number="13">Ты прадаў народ Твой за марную плату і не падняў кошту яго.</verse>
				<verse number="14">Ты выставіў нас на ганьбаваньне суседзям нашым, на кпіны і насьмешкі тых, што навокал нас.</verse>
				<verse number="15">Ты ў прыказку ўвёў нас сярод паганаў, і народы ківаюць галовамі [над намі].</verse>
				<verse number="16">Увесь дзень ганьба мая перада мною, і сорам аблічча майго пакрывае мяне</verse>
				<verse number="17">дзеля голасу тых, што зьневажаюць і лаюць мяне, дзеля аблічча ворага і мсьціўцы.</verse>
				<verse number="18">Усё гэта прыйшло на нас, хоць мы не забыліся на Цябе і ня здрадзілі запавету з Табою.</verse>
				<verse number="19">Не адступілася сэрца нашае і не адхіляліся крокі нашыя ад шляху Твайго,</verse>
				<verse number="20">хоць Ты скрышыў нас у месцы цмокаў і накрыў нас ценем сьмерці.</verse>
				<verse number="21">Калі б мы забыліся імя Бога нашага і цягнулі рукі нашыя да бога чужога,</verse>
				<verse number="22">ці ж бы Бог не дазнаўся пра гэта? Бо Ён ведае таямніцы сэрца!</verse>
				<verse number="23">Бо за Цябе забіваюць нас цэлы дзень, лічаць нас за авечкі на зарэз.</verse>
				<verse number="24">Збудзіся! Чаму сьпіш, Госпадзе? Абудзіся, не пакінь нас навекі!</verse>
				<verse number="25">Чаму Ты хаваеш аблічча Тваё, забываешся на пакуты і прыгнечаньне нашае?</verse>
				<verse number="26">Бо ўкінута ў пыл душа нашая, прыляпілася да зямлі нутро нашае.</verse>
				<verse number="27">Паўстань на ўспамогу нам, выбаў нас дзеля міласэрнасьці Тваёй!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="45">
				<verse number="1">Кіраўніку хору: на лад “Лілеі”. Сыноў Караха. Навучаньне. Песьня вясельная.</verse>
				<verse number="2">Сэрца маё пераліваецца словамі добрымі. Я выказваю твор мой пра валадара. Язык мой, як пёрка спраўнага пісара.</verse>
				<verse number="3">Ты прыгажэйшы за ўсіх сыноў чалавечых, ласка ліецца з вуснаў тваіх! Таму дабраславіў цябе Бог на вякі.</verse>
				<verse number="4">Падперажы, волаце, паясьніцу мячом тваім, славай тваёю і веліччу тваёю!</verse>
				<verse number="5">І ў велічы тваёй мей посьпех, сядзь [пераможна] са словам праўды і лагоднай праведнасьці, і правіца твая няхай навучыць цябе страху [Божаму].</verse>
				<verse number="6">Стрэлы твае вострыя, народы ўпадуць пад [ногі] твае, яны [скіраваныя] ў сэрцы ворагаў валадара.</verse>
				<verse number="7">Пасад Твой, Божа, на вякі вечныя! Кій роўнасьці — кій валадарства Твайго.</verse>
				<verse number="8">Ты палюбіў праведнасьць і зьненавідзеў бязбожнасьць. Дзеля гэтага памазаў цябе Бог, Бог твой, алеем радасьці больш за таварышаў тваіх.</verse>
				<verse number="9">Усё адзеньне Тваё — [быццам] міра, альвас і касья; у палацы з косьці слановае [граньне] на струнах вяселіць цябе.</verse>
				<verse number="10">Дочкі валадароў сярод шанаваных тваіх; сужонка валадара стаіць праваруч цябе ў шчырым золаце з Афіру.</verse>
				<verse number="11">“Слухай, дачка, і ўзглянь, і прыхілі вуха тваё, і забудзься пра народ твой і пра дом бацькі твайго.</verse>
				<verse number="12">І калі валадар прыгажосьці тваёй зажадае, ты схіліся перад ім, бо ён – пан твой.</verse>
				<verse number="13">I дачка Тыру з дарам [прыйдзе] перад аблічча тваё, панізяцца багатыя народу.</verse>
				<verse number="14">Уся аздоба дачкі валадара ўнутры, золатам апраўлены шаты яе.</verse>
				<verse number="15">У вопратках рознакаляровых вядуць яе да валадара; дзяўчыны [ідуць] за ёю, сяброўкі ейныя ідуць да цябе.</verse>
				<verse number="16">Іх вядуць у радасьці і весялосьці, і ўваходзяць яны ў палац валадара.</verse>
				<verse number="17">Замест бацькоў тваіх будуць сыны твае; іх паставіш князямі па ўсёй зямлі.</verse>
				<verse number="18">Я зраблю памятным імя тваё з пакаленьня ў пакаленьне; таму народы будуць славіць цябе на вякі вечныя.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="46">
				<verse number="1">Кіраўніку хору. Сыноў Караха. На аламот. Сьпеў.</verse>
				<verse number="2">Бог для нас — прыстанішча і моц, у бядзе ўспамога, якая заўсёды прыходзіць.</verse>
				<verse number="3">Дык ня будзем баяцца, хоць бы захісталася зямля і горы рушылі ў сэрца мора,</verse>
				<verse number="4">хоць бы раўлі і ўздымаліся воды ягоныя, хоць бы трэсьліся горы ад шалу яго. (Сэлях)</verse>
				<verse number="5">[Вось] рака, струмяні ейныя радуюць горад Божы, сьвятую сялібу Найвышэйшага.</verse>
				<verse number="6">Бог пасярод яго, дык не захістаецца; Бог дапаможа яму, як настане раніца.</verse>
				<verse number="7">Зараўлі народы, захісталіся валадарствы; Ён выдаў голас Свой, і зямля растапілася.</verse>
				<verse number="8">ГОСПАД Магуцьцяў з намі, умацаваны замак наш – Бог Якуба. (Сэлях)</verse>
				<verse number="9">Хадзеце, пабачце дзеі ГОСПАДА, якое спусташэньне Ён зрабіў на зямлі,</verse>
				<verse number="10">Ён войны спыняе аж да краю зямлі, крышыць лукі і дзіды рассякае, калясьніцы паліць у агні.</verse>
				<verse number="11">“Спыніцеся, пазнайце, што Я — Бог! Я буду ўзьвялічаны між народамі, буду ўзьвялічаны на зямлі!”</verse>
				<verse number="12">ГОСПАД Магуцьцяў з намі, умацаваны замак наш — Бог Якуба! (Сэлях)</verse>
			</chapter>
			<chapter number="47">
				<verse number="1">Кіраўніку хору. Сыноў Караха. Псальм.</verse>
				<verse number="2">Усе народы, пляскайце рукамі, усклікайце Богу голасам радасьці!</verse>
				<verse number="3">Бо страшны ГОСПАД Найвышэйшы, Валадар вялікі над усёй зямлёю.</verse>
				<verse number="4">Ён скарыў народы, і [кінуў] паганаў пад ногі нашыя.</verse>
				<verse number="5">Ён выбраў для нас спадчыну нашую, гонар Якуба, якога Ён палюбіў. (Сэлях)</verse>
				<verse number="6">Узьняўся Бог з гукам гучным, ГОСПАД [узьняўся] пры голасе трубы.</verse>
				<verse number="7">Выслаўляйце Бога, выслаўляйце! Выслаўляйце Валадара нашага, выслаўляйце!</verse>
				<verse number="8">Бо Валадар над усёй зямлёй — [гэта] Бог; выслаўляйце [Яго] з разуменьнем.</verse>
				<verse number="9">Валадарыць Бог над усімі народамі; Бог сядзіць на пасадзе сьвятасьці Сваёй.</verse>
				<verse number="10">Магнаты народаў сабраліся разам з народам Бога Абрагама, бо шчыты зямлі — Божыя; Ён высока ўзьняты.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="48">
				<verse number="1">Сьпеў. Псальм сыноў Караха.</verse>
				<verse number="2">Вялікі ГОСПАД і вельмі хвалёны ў горадзе Бога нашага, на гары сьвятасьці Сваёй.</verse>
				<verse number="3">Прыгожае ўзьнясеньне, аздоба ўсёй зямлі, гара Сыён на схілах паўночных, горад вялікага Валадара.</verse>
				<verse number="4">Бог у палацах ягоных вядомы як умацаваны замак.</verse>
				<verse number="5">Бо вось валадары сабраліся, падыйшлі грамадою,</verse>
				<verse number="6">але, угледзеўшы, аслупянелі; спалохаліся, збянтэжыліся.</verse>
				<verse number="7">Дрыжаньне ахапіла іх, болі, як ў жанчыны, што нараджае.</verse>
				<verse number="8">Ты ветрам усходнім скрышыў караблі з Таршышу.</verse>
				<verse number="9">Як чулі мы гэта, гэтак і бачылі ў горадзе ГОСПАДА Магуцьцяў, у горадзе Бога нашага. Бог умацаваў яго на вякі. (Сэлях)</verse>
				<verse number="10">Мы разважаем, Божа, пра міласэрнасьць Тваю пасярод сьвятыні Тваёй.</verse>
				<verse number="11">Як імя Тваё, Божа, так і хвала Твая — аж да ўзьмежкаў зямлі; правіца Твая напоўнена праведнасьцю.</verse>
				<verse number="12">Весяліцца гара Сыён, радуюцца дочкі Юды дзеля судоў Тваіх.</verse>
				<verse number="13">Станьце наўкола Сыёну, абыйдзіце вакол яго, палічыце вежы ягоныя,</verse>
				<verse number="14">прылажыце сэрца сваё да валоў ягоных, агледзьце палацы ягоныя, каб абвясьціць пакаленьням, што будуць;</verse>
				<verse number="15">што гэты Бог ёсьць наш Бог на вякі вечныя, і Ён будзе весьці нас аж да сьмерці.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="49">
				<verse number="1">Кіраўніку хору. Сыноў Караха. Псальм.</verse>
				<verse number="2">Чуйце гэта, усе народы! Прыхіліце вуха, усе жыхары веку гэтага!</verse>
				<verse number="3">Як сыны паспалітыя, так і сыны знакамітыя, разам багатыя і бедныя.</verse>
				<verse number="4">Вусны мае кажуць мудрасьць, і думкі сэрца майго разважлівыя.</verse>
				<verse number="5">Прыхілю да прыповесьці вуха маё, выяўлю пры [гуках] гусьляў загадку маю:</verse>
				<verse number="6">Навошта мне баяцца ў дні няшчасьця, калі атачыла мяне беззаконьне напасьнікаў маіх,</verse>
				<verse number="7">якія спадзяюцца на сілу сваю і мноствам багацьця свайго хваляцца?</verse>
				<verse number="8">Ніхто выбавіць брата ня можа і даць за яго выкуп Богу,</verse>
				<verse number="9">(Вельмі дарагая цана за іх душу, дык зрачыся гэтага [мусіць] навекі),</verse>
				<verse number="10">каб ён жыў назаўсёды і ня ўбачыў парахненьня.</verse>
				<verse number="11">Бо [кожны] бачыць: мудрыя паміраюць, дурны і шалёны разам прападаюць, і пакідаюць іншым багацьце сваё.</verse>
				<verse number="12">Думкі іхнія, што дамы іхнія на вякі, сялібы іхнія — з пакаленьня ў пакаленьне, і яны сваім імем назвалі [цэлыя] землі.</verse>
				<verse number="13">Але чалавек у славе доўга трываць ня будзе, ён падобны да скаціны, што на зарэз.</verse>
				<verse number="14">Гэткі шлях іхні, тых, што пэўныя сябе, і тых, у вуснах чыіх яны даспадобы. (Сэлях).</verse>
				<verse number="15">Як авечкі, у пекла яны зыйдуць, сьмерць пасьвіць іх будзе, і раніцаю правыя будуць мець уладу над імі, сіла іхняя ссохне, пекла — жытло іхняе.</verse>
				<verse number="16">Але Бог выбавіць душу маю з рукі пекла, бо Сам возьме мяне. (Сэлях).</verse>
				<verse number="17">Ня бойся, калі хто багацее, калі множыцца слава дому ягонага:</verse>
				<verse number="18">бо, калі памрэ, нічога ня возьме з сабою, і слава ягоная ня пойдзе за ім.</verse>
				<verse number="19">Хоць бы за жыцьця свайго душу сваю ён дабраслаўляў, і хвалілі яго, калі добра рабіў для сябе,</verse>
				<verse number="20">ён пойдзе за пакаленьнем бацькоў сваіх, што ня ўбачаць ніколі сьвятла.</verse>
				<verse number="21">Чалавек у славе і без разуменьня падобны да скаціны, што на зарэз.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="50">
				<verse number="1">Псальм Асафа. Бог багоў, ГОСПАД прамовіў і кліча зямлю ад усходу сонца да захаду яго.</verse>
				<verse number="2">З Сыёну, вяршыні прыгажосьці, зазьзяў Бог.</verse>
				<verse number="3">Прыйдзе Бог наш і ня будзе маўчаць, перад абліччам Ягоным агонь палючы, навакол Яго – бура вялізарная.</verse>
				<verse number="4">Ён кліча неба, што ўверсе, і зямлю на суд народу Свайго:</verse>
				<verse number="5">“Зьбярыце да Мяне багабойных Маіх, якія заключылі запавет са Мною пры ахвяры!”</verse>
				<verse number="6">І будуць тады нябёсы апавядаць справядлівасьць Ягоную, бо Сам Бог [ёсьць] Судзьдзя. (Сэлях)</verse>
				<verse number="7">Слухай, народзе Мой, і Я буду гаварыць. Ізраілю, Я буду сьведчыць супраць цябе. Бог, твой Бог, — гэта Я!</verse>
				<verse number="8">Не за ахвяры твае буду вінаваціць цябе: цэласпаленьні твае перада Мною заўсёды!</verse>
				<verse number="9">Не вазьму Я быкоў з дому твайго, ані казлоў з абораў тваіх,</verse>
				<verse number="10">бо Мае ўсе зьвяры лясныя і скаціна, што тысячамі [ходзіць] па горах.</verse>
				<verse number="11">Я ведаю ўсе птушкі ў гарах, і зьвяры палявыя перада Мною.</verse>
				<verse number="12">Калі б Я згаладаўся, табе б Я не сказаў, бо Мой сусьвет і што напаўняе яго.</verse>
				<verse number="13">Ці ж Я ем мяса валоў і п’ю кроў казлоў?</verse>
				<verse number="14">Ахвяруй падзяку Богу, і споўні перад Найвышэйшым абяцаньні твае.</verse>
				<verse number="15">І кліч Мяне ў дзень трывогі, Я выратую цябе, і будзеш ушаноўваць Мяне.</verse>
				<verse number="16">А да бязбожніка сказаў Бог: “Навошта ты пералічваеш пастановы Мае, узьнімаеш запавет Мой да вуснаў тваіх,</verse>
				<verse number="17">і ненавідзіш настаўленьне, і словы Мае за сябе кідаеш?</verse>
				<verse number="18">Калі бачыш злодзея, маеш упадабаньне ў ім, і з чужаложнікамі частка твая.</verse>
				<verse number="19">Вусны свае расчыняеш на злое, і язык твой кнуе падступнае.</verse>
				<verse number="20">Ты сядзіш і супраць брата твайго гаворыш, абмаўляеш сына маці тваёй.</verse>
				<verse number="21">Гэтак ты рабіў, а Я маўчаў. Дык здалося табе, што Я такі самы, як ты! Але Я буду караць цябе і пастаўлю [твае справы] перад вачыма тваімі”.</verse>
				<verse number="22">Зважайце цяпер на гэта вы, што Бога забываеце, каб Я не схапіў [вас], бо ня будзе каму вызваліць.</verse>
				<verse number="23">Хто ахвяруе падзяку, той ушаноўвае Мяне, і хто парадкуе шлях свой, таму Я пакажу збаўленьне Божае.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="51">
				<verse number="1">Кіраўніку хору: псальм Давіда,</verse>
				<verse number="2">калі прарок Натан прыйшоў да яго пасьля таго, як ён увайшоў да Батшэбы.</verse>
				<verse number="3">Зьлітуйся нада мною, Божа, паводле міласэрнасьці Тваёй, і праз вялікую літасьць Тваю даруй правіны мае!</verse>
				<verse number="4">Абмый мяне ўсяго ад беззаконьня майго і ачысьці мяне ад грэху майго.</verse>
				<verse number="5">Бо я ведаю правіну маю, і грэх мой заўсёды перада мною.</verse>
				<verse number="6">Супраць Цябе, толькі супраць Цябе саграшыў я і ліхое ўчыніў перад вачыма Тваімі, бо Ты праведны ў словах Тваіх і чысты ў судзе Тваім.</verse>
				<verse number="7">Вось, я ў беззаконьні нарадзіўся, і ў грэху зачала мяне маці мая.</verse>
				<verse number="8">Вось, Табе даспадобы праўда ў нутры, дык дай мне пазнаць мудрасьць у сэрцы маім.</verse>
				<verse number="9">Акрапі мяне ізопам, каб я ачысьціўся; абмый мяне, каб я стаўся бялейшым за сьнег.</verse>
				<verse number="10">Дай мне пачуць радасьць і вясёласьць, каб узьвесяліліся косткі, якія Ты скрышыў.</verse>
				<verse number="11">Адвярні аблічча Тваё ад грахоў маіх і даруй мне ўсе беззаконьні мае.</verse>
				<verse number="12">Сэрца чыстае ствары ў-ва мне, Божа, і дух упэўнены аднаві ў-ва мне.</verse>
				<verse number="13">Не адкінь Ты мяне ад аблічча Твайго і Духа сьвятога Твайго не забірай у мяне!</verse>
				<verse number="14">Вярні мне радасьць збаўленьня Твайго, і духам шляхетным падтрымай мяне,</verse>
				<verse number="15">і я буду навучаць адступнікаў шляхам Тваім, і грэшнікі вернуцца да Цябе.</verse>
				<verse number="16">Вызваль мяне ад [віны] за кроў, Божа, Бог выратаваньня майго, і язык мой будзе крычаць пра справядлівасьць Тваю.</verse>
				<verse number="17">Адчыні, Госпадзе, вусны мае, і вусны мае будуць абвяшчаць хвалу Тваю.</verse>
				<verse number="18">Бо Ты не жадаеш ахвяраў, хоць бы я іх даў, і цэласпаленьні не даспадобы Табе.</verse>
				<verse number="19">Ахвяра для Бога — скрышаны дух; сэрцам скрышаным і зламаным Ты, Божа, не пагарджаеш!</verse>
				<verse number="20">Рабі добрае Сыёну паводле ласкі Тваёй, збудуй муры Ерусаліму.</verse>
				<verse number="21">Тады будуць Табе даспадобы ахвяры праведнасьці, цэласпаленьні і ахвяры дасканалыя; тады быкоў узьнясуць на ахвярнік Твой.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="52">
				<verse number="1">Кіраўніку хору. Навучаньне Давіда,</verse>
				<verse number="2">калі прыйшоў Даэг Эдомец, і паведаміў Саўлу, і сказаў яму: “Давід прыйшоў у дом Абімэлеха”.</verse>
				<verse number="3">Навошта хвалішся злачынствам, волаце? Міласэрнасьць Божая кожны дзень [трывае]!</verse>
				<verse number="4">Загубу выдумляе язык твой; як брытва вострая той, які здраду ўчыняе!</verse>
				<verse number="5">Ты любіш ліхое больш, чым добрае; хлусьню гаворыш, а ня тое, што праведнае. (Сэлях)</verse>
				<verse number="6">Любіш усе словы шкадлівыя, о, язык падступны.</verse>
				<verse number="7">Дзеля гэтага Бог скрышыць цябе назаўсёды, схопіць цябе, і вырве цябе з намёту, і выкараніць цябе з зямлі жывых. (Сэлях)</verse>
				<verse number="8">І ўбачаць праведнікі, і будуць баяцца, і будуць сьмяяцца з яго:</verse>
				<verse number="9">“Вось чалавек, што ня Бога меў сабе апорай, і спадзяваўся на мноства багацьця свайго і ўмацоўваўся ў сваёй зласьлівасьці”.</verse>
				<verse number="10">А я, як аліўка зялёная ў доме Божым, спадзяюся на міласэрнасьць Божую на вякі вечныя.</verse>
				<verse number="11">Буду славіць Цябе на вякі за тое, што Ты ўчыніў, і буду спадзявацца на імя Тваё, бо Ты добры адносна багабойных Тваіх.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="53">
				<verse number="1">Кіраўніку хору: на лад сумны. Навучаньне Давіда.</verse>
				<verse number="2">Сказаў бязглузды ў сэрцы сваім: “Няма Бога! Сапсаваліся яны і агідныя рэчы робяць, няма таго, хто робіць дабро.</verse>
				<verse number="3">Бог глянуў з неба на сыноў чалавечых, каб пабачыць, ці ёсьць разумны, які Бога шукае.</verse>
				<verse number="4">Усе адступіліся, усе разам нягодныя; няма нікога, хто робіць дабро, няма аніводнага!</verse>
				<verse number="5">Няўжо ня маюць пазнаньня ўсе злачынцы, якія народ мой зьядаюць, быццам хлеб ядуць, і Бога ня клічуць?</verse>
				<verse number="6">Там яны будуць у страху вялікім, дзе няма страху, бо Бог раскідае косткі тых, якія паставілі табар [супраць] цябе, і ты асароміш іх, бо Бог іх адкінуў.</verse>
				<verse number="7">Хто дасьць збаўленьне з Сыёну для Ізраіля? Калі Бог верне палон народу Свайго, будзе радавацца Якуб і будзе весяліцца Ізраіль!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="54">
				<verse number="1">Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Навучаньне Давіда,</verse>
				<verse number="2">калі прыйшлі Зіфеі і сказалі Саўлу: “Ці ж гэта не Давід схаваўся у нас?</verse>
				<verse number="3">Божа, імем Тваім збаў мяне, і магутнасьцю Тваёю вядзі справу маю!</verse>
				<verse number="4">Божа, пачуй малітву маю, прыхілі вуха да словаў вуснаў маіх!</verse>
				<verse number="5">Бо чужынцы паўсталі супраць мяне, і моцныя шукаюць душы маёй; яны ня маюць Бога перад сабою. (Сэлях)</verse>
				<verse number="6">Вось, Бог – дапамога мая; Госпад падтрымлівае душу маю.</verse>
				<verse number="7">Зьвяртаючыся, зьвернецца ліха на ворагаў маіх. У праўдзе Тваёй Ты вынішчы іх!</verse>
				<verse number="8">Тады ахвотна буду ахвяроўваць Табе; буду славіць імя Тваё, ГОСПАДЗЕ, бо Ты – добры!</verse>
				<verse number="9">Бо Ты вызваліў мяне ад усіх трывогаў, і на [загубу] ворагаў маіх глядзелі вочы мае.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="55">
				<verse number="1">Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Навучаньне Давіда.</verse>
				<verse number="2">Прыхілі вуха, Божа, да малітвы маёй і не хавайся ад маленьня майго!</verse>
				<verse number="3">Зваж на мяне і адкажы мне; я стогну ў тузе маёй і енчу</verse>
				<verse number="4">ад голасу ворага, ад уціску бязбожніка, бо злачынства закідаюць мне і ў гневе змагаюцца са мною.</verse>
				<verse number="5">Сэрца маё трапеча ў-ва мне, і жахі сьмерці напалі на мяне;</verse>
				<verse number="6">страх і дрыжаньне прыйшлі на мяне, і трывога ахапіла мяне.</verse>
				<verse number="7">І я сказаў: “Хто дасьць мне крылы, як у голуба! Я паляцеў бы і супачыў!</verse>
				<verse number="8">Вось, уцёк бы далёка і жыў бы ў пустыні. (Сэлях)</verse>
				<verse number="9">Я б сьпяшаўся, каб схавацца перад ветра віхурай, перад бурай!</verse>
				<verse number="10">Вынішчы іх, Госпадзе, падзялі мову ім, бо я бачыў крыўды і спрэчкі ў горадзе.</verse>
				<verse number="11">Дзень і ноч яны ходзяць па мурах ягоных наўкола, злачынства і ліхоцьце ў сярэдзіне яго.</verse>
				<verse number="12">Загуба ў сярэдзіне яго, і не зыходзяць з плошчаў ягоных ашуканства і здрада.</verse>
				<verse number="13">Бо ня вораг мяне зьневажае, я дараваў бы [гэта] — ня той, што мяне ненавідзіць, узьвялічаецца супраць мяне, ад яго б я схаваўся,</verse>
				<verse number="14">але ты, чалавек, як я, сябра мой і знаёмы мой,</verse>
				<verse number="15">з якім мы разам вялі шчырыя гутаркі, з якім у дом Божы хадзілі у грамадзе.</verse>
				<verse number="16">Няхай зьнішчаючы, зьнішчыць іх сьмерць! Няхай зыйдуць жывыя ў пекла, бо ліхота [жыве] ў вандраваньні іхнім, у нутры іхнім.</verse>
				<verse number="17">А Я буду клікаць да Бога, і ГОСПАД збавіць мяне.</verse>
				<verse number="18">Увечары, і раніцаю, і ў белы дзень я буду енчыць і галасіць, і Ён пачуе голас мой.</verse>
				<verse number="19">Ён выбавіць душу маю, каб даць супакой ад [тых, што] варагуюць супраць мяне, бо шмат было тых, якія супраць мяне.</verse>
				<verse number="20">Пачуе Бог, і ўпакорыць іх Той, Які жыве спрадвеку. (Сэлях.) Бо няма ў іх паправы, і яны не баяцца Бога,</verse>
				<verse number="21">руку сваю выцягваюць на тых, што з імі ў супакоі жылі, і парушаюць запавет свой;</verse>
				<verse number="22">гладкія, як тое масла, вусны ягоныя, а ў сэрцы — варожасьць; словы ягоныя лагаднейшыя за алей, але яны — мячы аголеныя.</verse>
				<verse number="23">Ускладзі бярэмя тваё на ГОСПАДА, і Ён паклапоціцца пра цябе; ня дасьць Ён ніколі, каб пахіснуўся праведнік.</verse>
				<verse number="24">І Ты, Божа, іх кінеш у ямы парахненьня; людзі крыважэрныя і падступныя не [дажывуць] паловы дзён сваіх. А я на Цябе спадзяюся!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="56">
				<verse number="1">Кіраўніку хору: на лад “Галубка бязмоўная ў мясьцінах далёкіх”. Залатая песьня Давіда, калі яго ў Гаце схапілі Філістынцы.</verse>
				<verse number="2">Зьлітуйся нада мною, Божа, бо прагне праглынуць мяне чалавек; ўсякі дзень нападаючы, уціскае мяне.</verse>
				<verse number="3">Прагнуць праглынуць мяне ворагі мае цэлы дзень, бо шмат іх ваюе супраць мяне, Найвышэйшы!</verse>
				<verse number="4">У дзень, калі я баюся, я на Цябе спадзяюся.</verse>
				<verse number="5">У Богу буду хваліцца словам Ягоным, на Бога я спадзяюся, ня буду баяцца. Што цела можа зрабіць мне?</verse>
				<verse number="6">Штодзень яны перакручваюць словы мае; супраць мяне ўсе думкі іхнія, [каб учыніць мне] зло.</verse>
				<verse number="7">Яны зьбіраюцца і хаваюцца, яны высочваюць сьляды мае, бо цікуюць на душу маю.</verse>
				<verse number="8">Дзеля злачынства [іхняга будзь] выратаваньнем для мяне, у гневе [Тваім] адкінь народы, Божа!</verse>
				<verse number="9">Туляньне маё Ты мне залічыў; зьбяры сьлёзы мае ў мяхі Твае, напэўна яны ў кнізе Тваёй!</verse>
				<verse number="10">Тады павернуць наўцёкі ворагі мае ў дзень, калі паклічу. Я ведаю, што Бог са мною!</verse>
				<verse number="11">У Богу буду хваліцца словам, у ГОСПАДЗЕ буду хваліцца словам [Ягоным].</verse>
				<verse number="12">На Бога я спадзяюся, ня буду баяцца. Што можа зрабіць мне чалавек?</verse>
				<verse number="13">На мне, Божа, абяцаньні Твае, дык прынясу падзяку Табе,</verse>
				<verse number="14">бо Ты вызваліў душу маю ад сьмерці і стопы мае ад падзеньня, каб хадзіў я перад абліччам Бога ў сьвятле жывых.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="57">
				<verse number="1">Кіраўніку хору: на лад: “Не загубляй!” Залатая песьня Давіда, калі ён уцякаў ад аблічча Саўла ў пячору.</verse>
				<verse number="2">Зьлітуйся нада мною, Божа, зьлітуйся нада мною! Бо ў Табе мае надзею душа мая і ў ценю крылаў Тваіх буду хавацца, пакуль не міне загуба.</verse>
				<verse number="3">Буду клікаць да Бога Найвышэйшага, да Бога, Які выканае [справу маю] для мяне.</verse>
				<verse number="4">Ён спашле з неба і збавіць мяне ад зьнявагаў таго, хто хоча мяне праглынуць. (Сэлях) Спашле Бог міласэрнасьць Сваю і праўду Сваю.</verse>
				<verse number="5">Душа мая між ільвоў, я ляжу сярод тых, што палаюць агнём, сярод сыноў чалавечых, зубы іхнія — дзіды і стрэлы, языкі іхнія — мячы вострыя.</verse>
				<verse number="6">Узьвялічся па-над неба, Божа, па-над ўсёй зямлёй [няхай будзе] слава Твая.</verse>
				<verse number="7">Яны наставілі сетку дзеля стопаў маіх, прыгнялі душу маю, яны капалі яму перад абліччам маім, але [самі] ўваліліся ў яе. (Сэлях)</verse>
				<verse number="8">Умацаванае сэрца маё, Божа, умацаванае сэрца маё, буду сьпяваць і выслаўляць [Цябе].</verse>
				<verse number="9">Збудзіся, слава мая! Збудзіцеся, псалтыр і гусьлі! Я пабуджу сьвітаньне.</verse>
				<verse number="10">Буду славіць Цябе сярод людзей, Госпадзе, буду выслаўляць Цябе сярод народаў,</verse>
				<verse number="11">бо аж да неба вялікая міласэрнасьць Твая, і праўда Твая — да аблокаў.</verse>
				<verse number="12">Узьвялічся па-над неба, Божа, па-над ўсёй зямлёй [няхай будзе] слава Твая!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="58">
				<verse number="1">Кіраўніку хору: на лад: “Не загубляй!” Залатая песьня Давіда.</verse>
				<verse number="2">Ці сапраўды маўчаньнем прамаўляеце праведна? Ці справядліва судзіце сыноў чалавечых?</verse>
				<verse number="3">Але ж у сэрцы беззаконьне вы ўчынілі, злачынствы рук вашых на зямлі ўзважваеце.</verse>
				<verse number="4">Адступіліся бязбожнікі ад улоньня маці, блукаюць ад нараджэньня тыя, што кажуць няпраўду.</verse>
				<verse number="5">Атрута іхняя як атрута зьмяі, гадзюкі глухой, што вушы свае затыкае</verse>
				<verse number="6">і ня чуе голасу шаптуна, які заклінаць закляцьцямі ўмее.</verse>
				<verse number="7">Божа, скрышы зубы іхнія ў вуснах іхніх! Выбі іклы львянятам, ГОСПАДЗЕ!</verse>
				<verse number="8">Няхай зьнікнуць яны як вада, што разьлілася; няхай як будуць нацягваць [лук], паломяцца стрэлы іхнія!</verse>
				<verse number="9">Няхай як сьлімак, што ледзьве паўзе, яны счэзнуць! Няхай як спарон жанчыны яны сонца ня ўбачаць!</verse>
				<verse number="10">Перш, чым катлы вашыя адчуюць [агонь ад] цярніны, няхай раскідае бура [цярніну], ці сьвежую, ці распаленую.</verse>
				<verse number="11">Узрадуецца праведнік, калі ўбачыць помсту; ён абмые стопы свае ў крыві бязбожнікаў!</verse>
				<verse number="12">І скажа [кожны] чалавек: “Сапраўды, ёсьць плод у праведніка! Сапраўды, ёсьць Бог, Які судзіць на зямлі!”</verse>
			</chapter>
			<chapter number="59">
				<verse number="1">Кіраўніку хору: на лад “Не загубляй!” Залатая песьня Давіда, калі Саўл паслаў пільнаваць дом [ягоны], каб яго забіць.</verse>
				<verse number="2">Выратуй мяне ад ворагаў маіх, Божа мой! Ад тых, што паўстаюць супраць мяне, абарані мяне.</verse>
				<verse number="3">Выратуй мяне ад злачынцаў і збаў мяне ад людзей крывавых.</verse>
				<verse number="4">Бо вось, яны пільнуюць у засадзе душу маю, зьбіраюцца супраць мяне моцныя, і не за правіну маю, і не за грэх мой, ГОСПАДЗЕ!</verse>
				<verse number="5">Без [ніякай] віны маёй яны зьбягаюцца і шыхтуюцца [супраць мяне]. Збудзіся, выйдзі на спатканьне мне і паглядзі!</verse>
				<verse number="6">Ты Сам, ГОСПАДЗЕ, Бог Магуцьцяў, Бог Ізраіля, абудзіся, каб наведаць усе народы! Ня мей літасьці для ўсіх ліхадзеяў і злачынцаў! (Сэлях)</verse>
				<verse number="7">Увечары яны вяртаюцца, выюць, быццам сабакі, і горад абыходзяць наўкола.</verse>
				<verse number="8">Вось, пена [спадае] з іхніх вуснаў, у губах іхніх — мячы, бо хто гэта чуе?</verse>
				<verse number="9">Але Ты, ГОСПАДЗЕ, будзеш сьмяяцца з іх, Ты будзеш кпіць з усіх паганаў!</verse>
				<verse number="10">Моц Тваю буду шукаць у Табе, бо Бог — умацаваны замак мой!</verse>
				<verse number="11">Бог, Які міласэрны да мяне, у міласэрнасьці Сваёй сустрэне мяне; Бог дасьць мне ўгледзець [перамогу] над ворагамі маімі.</verse>
				<verse number="12">Не забівай іх, каб не забыўся народ мой! Захістай іх сілаю Тваёй і павалі іх, Госпадзе, шчыце наш!</verse>
				<verse number="13">Грэх вуснаў іхніх — словы на губах іхніх. Няхай злоўлены будуць у фанабэрыстасьці сваёй за праклёны і ману, што абвяшчаюць.</verse>
				<verse number="14">Зьнішчы іх у ярасьці, зьнішчы, няхай іх ня будзе, і няхай ведаюць, што Бог у Якубе пануе да канцоў зямлі! (Сэлях)</verse>
				<verse number="15">Увечары яны вяртаюцца, выюць, быццам сабакі, і горад абыходзяць наўкола.</verse>
				<verse number="16">Бадзяючыся, бадзяюцца яны, каб што зьесьці; і не насыціўшыся, будуць жыць.</verse>
				<verse number="17">А я буду сьпяваць пра моц Тваю і раніцаю буду радавацца дзеля міласэрнасьці Тваёй, бо Ты стаўся для мяне ўмацаваным замкам і прытулкам у дзень уціску майго.</verse>
				<verse number="18">Сіла мая, Цябе буду выслаўляць, бо Ты, Божа — умацаваны замак мой, Бог мой міласэрны!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="60">
				<verse number="1">Кіраўніку хору: на лад: “Лілея сьведчаньня”. Залатая песьня Давіда. Дзеля навучаньня,</verse>
				<verse number="2">калі ён змагаўся з Арам-Нагараім і з Арам-Цова, і калі Ёаў, варочаючыся, пабіў Эдом у Саляной даліне, дванаццаць тысячаў.</verse>
				<verse number="3">Божа, Ты нас пакінуў, нас раструшчыў! Ты разгневаўся, вярніся зноў да нас!</verse>
				<verse number="4">Ты затрос зямлёю, расшчапіў яе; вылячы разломы ейныя, бо яна хістаецца!</verse>
				<verse number="5">Ты даў убачыць народу Твайму цяжкую долю, напаіў нас віном зьбянтэжаннасьці.</verse>
				<verse number="6">Тым, што баяцца Цябе, Ты даў знак, каб уцяклі ад аблічча луку. (Сэлях)</verse>
				<verse number="7">Каб былі ўратаваныя ўмілаваныя Твае, збаў правіцай Тваёй і адкажы нам, і адкажы мне.</verse>
				<verse number="8">Бог сказаў у сьвятасьці Сваёй: “Я ўзрадуюся! Я падзялю Сыхэм, і даліну Сукот разьмераю.</verse>
				<verse number="9">Мой Гілеад, і Мой Манаса, і Эфраім — моц галавы Маёй; Юда — заканадаўца Мой!</verse>
				<verse number="10">Мааў — міса для мыцьця Майго; на Эдом кіну сандалы Мае, радасна гукай дзеля Мяне, [зямля] Філістынская”.</verse>
				<verse number="11">Хто ўвядзе мяне ў горад умацаваны? Хто завядзе мяне ў Эдом?</verse>
				<verse number="12">Ці ж ня Ты, Божа, нас пакінуў і не выходзіш, Божа, з войскамі нашымі?</verse>
				<verse number="13">Дай нам успамогу ў прыгнечаньні [нашым], бо марны ратунак чалавечы.</verse>
				<verse number="14">З Богам мы зьявім сілу, і Ён растопча прыгнятальнікаў нашых.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="61">
				<verse number="1">Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Давіда.</verse>
				<verse number="2">Пачуй, Божа, галашэньне маё, зваж на малітву маю!</verse>
				<verse number="3">Ад краю зямлі да Цябе клічу, калі зьнемагае сэрца маё; на скалу, што ўзвышаецца нада мною, узьвядзі мяне!</verse>
				<verse number="4">Бо Ты быў прыстанішчам маім, вежай моцы маёй супраць ворага.</verse>
				<verse number="5">Буду жыць у намёце Тваім вечна, маю надзею пад заслонаю крылаў Тваіх. (Сэлях)</verse>
				<verse number="6">Бо Ты, Божа, чуў абяцаньні мае, Ты даў валоданьне тым, што баяцца імя Твайго.</verse>
				<verse number="7">Дадай дні да дзён валадара, няхай гады яго [будуць] з пакаленьня ў пакаленьне,</verse>
				<verse number="8">Няхай жыве вечна перад абліччам Божым; прызнач міласэрнасьць і праўду, каб захоўвалі яго!</verse>
				<verse number="9">Дык буду выслаўляць імя Тваё на вякі, буду спаўняць абяцаньні мае кожны дзень.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="62">
				<verse number="1">Кіраўніку хору: на лад Едутуна. Псальм Давіда.</verse>
				<verse number="2">Толькі ў Богу супакойваецца душа мая, ад Яго збаўленьне маё.</verse>
				<verse number="3">Толькі Ён – скала мая і збаўленьне маё, умацаваны замак мой, дык я не пахіснуся.</verse>
				<verse number="4">Як доўга будзеце насядаць на чалавека? Вы ўсе [хочаце] забіць [яго], як тая сьцяна, што скранулася, як агароджа, што валіцца.</verse>
				<verse number="5">Яны толькі і радзяцца, як скінуць [яго] з высакосьці; ім даспадобы няпраўда; яны вуснамі дабраслаўляюць, але ў нутры сваім праклінаюць! (Сэлях)</verse>
				<verse number="6">Толькі ў Богу супачынеш, душа мая, бо на Яго спадзяваньне маё.</verse>
				<verse number="7">Толькі Ён — скала мая і збаўленьне маё, умацаваны замак мой, дык не пахіснуся.</verse>
				<verse number="8">У Богу збаўленьне маё і слава мая; скала моцы маёй, прыстанішча маё ў Богу.</verse>
				<verse number="9">На Яго спадзявайся ў кожную часіну, народзе! Вылівайце перад абліччам Ягоным сэрцы вашыя, бо Бог — прыстанішча нашае. (Сэлях)</verse>
				<verse number="10">Сыны чалавечыя — толькі марнасьць, сыны людзкія — няпраўда; калі пакладзеш іх на шалі, яны разам лягчэй за марнасьць!</verse>
				<verse number="11">Не спадзявайцеся на крыўду, не марнейце ў зрабаваным, калі вам памножыцца багацьце, сэрца свайго да яго не прыкладайце!</verse>
				<verse number="12">Раз сказаў Бог, а я двойчы пачуў гэта, што сіла — у Бога.</verse>
				<verse number="13">І ў Цябе міласэрнасьць, Госпадзе, бо Ты даеш чалавеку паводле ўчынкаў ягоных.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="63">
				<verse number="1">Псальм Давіда, калі ён быў у пустыні Юдэйскай.</verse>
				<verse number="2">Божа! Ты — Бог мой! Цябе я шукаю, Цябе прагне душа мая, па Табе тужыць цела маё ў сухой і спрагнёнай зямлі, на бязводзьдзі.</verse>
				<verse number="3">Гэтак я ўглядаўся на Цябе ў сьвятасьці Тваёй, каб убачыць моц Тваю і славу Тваю.</verse>
				<verse number="4">Бо міласэрнасьць Твая лепшая за жыцьцё; вусны мае хваліць Цябе будуць.</verse>
				<verse number="5">Гэтак буду я дабраслаўляць Цябе ў жыцьці маім, у імя Тваё буду рукі мае ўзьнімаць.</verse>
				<verse number="6">Быццам тлушчам і тлустасьцю насычаецца душа мая, і сьпевам хвалы будуць хваліць Цябе вусны мае,</verse>
				<verse number="7">калі я на ложку маім пра Цябе ўспамінаю, калі ў часе варты [начной] пра Цябе разважаю.</verse>
				<verse number="8">Бо Ты быў успамогай мне, і ў ценю крылаў Тваіх буду весяліцца.</verse>
				<verse number="9">Прыляпілася да Цябе душа мая, падтрымлівае мяне правіца Твая.</verse>
				<verse number="10">А тыя, што шукаюць загубы душы маёй, пойдуць у глыбіні зямлі,</verse>
				<verse number="11">будуць аддадзены яны ў рукі мяча, стануцца здабычай шакалаў.</verse>
				<verse number="12">І валадар узрадуецца ў Богу; і будзе хваліцца кожны, хто Ім прысягае, бо будуць заткнёныя вусны таго, хто гаворыць хлусьню.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="64">
				<verse number="1">Кіраўніку хору. Псальм Давіда.</verse>
				<verse number="2">Пачуй, Божа, голас мой у смутку маім! Ад страху [перад] ворагам захавай жыцьцё маё!</verse>
				<verse number="3">Схавай мяне ад таемных [намераў] злачынцаў, ад грамады тых, што чыняць нягоднае,</verse>
				<verse number="4">якія навастрылі як меч язык свой, нацягнулі [лук са] стрэламі сваімі — горкімі словамі,</verse>
				<verse number="5">каб страляць з засады ў беззаганнага; зьнянацку страляюць яны ў яго і не баяцца.</verse>
				<verse number="6">Яны ўмацоўваюць сябе ў справах ліхіх; змаўляюцца пастку [наставіць] таемна; яны кажуць: “Хто гэта ўбачыць?”</verse>
				<verse number="7">Яны шукаюць беззаконьня, мы гінем праз задумы беззаконныя! Бо нутро чалавека і сэрца — глыбокія [воды].</verse>
				<verse number="8">І стрэліць Бог у іх стралою, зьнянацку атрымалі яны ўдар,</verse>
				<verse number="9">і яны спатыкнуліся праз язык свой; і ўцякаюць усе, хто іх убачыў.</verse>
				<verse number="10">І будуць баяцца ўсе людзі, і будуць апавядаць пра справы Божыя і будуць разважаць пра тое, што Ён учыніў.</verse>
				<verse number="11">Узрадуецца праведнік у ГОСПАДЗЕ і будзе мець надзею ў Ім, і будуць хваліць Яго ўсе шчырыя сэрцам.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="65">
				<verse number="1">Кіраўніку хору. Псальм Давіда. Сьпеў.</verse>
				<verse number="2">Табе, Божа, прыналежыць хвала на Сыёне; і Табе будуць споўненыя абяцаньні.</verse>
				<verse number="3">Ты чуеш малітву, да Цябе ўсякае цела імкнецца.</verse>
				<verse number="4">Справы беззаконныя перамаглі мяне, але Ты дараваў нам правіны нашыя.</verse>
				<verse number="5">Шчасьлівы той, каго Ты выбраў і наблізіў, каб жыў ён на панадворках Тваіх; мы будзем насычацца даброцьцем дому Твайго, сьвятой сьвятыні Тваёй.</verse>
				<verse number="6">Страшнымі [ўчынкамі] у праведнасьці Ты адказваеш нам, Божа збаўленьня нашага, пэўнасьць усіх канцоў зямлі і далёкага мора,</verse>
				<verse number="7">Які ўгрунтаваў горы сілаю Сваёй, Які падперазаны магутнасьцю,</verse>
				<verse number="8">Які ўсьцішаеш шум мора, шум хваляў ягоных і мноства народу.</verse>
				<verse number="9">І будуць баяцца знакаў Тваіх жыхары канцоў сьвету, землі на ўсходзе і на захадзе Ты разьвесяляеш.</verse>
				<verse number="10">Ты адведаў зямлю і напаіў яе, Ты ўзбагаціў яе Божым струмянём, напоўненым водамі. Ты прыгатаваў збожжа на ёй, бо гэтак угрунтаваў яе.</verse>
				<verse number="11">Ты насычаеш разоры яе і разраўноўваеш скібы яе, кроплямі дажджу разьмякчаеш яе, парастак яе дабраслаўляеш.</verse>
				<verse number="12">Ты ўкаранаваў год дабром Тваім, і сьцежкі Твае разьліваюць тлустасьць,</verse>
				<verse number="13">разьліваюць на пашы ў пустыні, і ўзгоркі падпярэзваюцца радасьцю,</verse>
				<verse number="14">апранаюцца ў чароды авечак, і даліны атуляюцца збожжам, радасна гукаюць і сьпяваюць.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="66">
				<verse number="1">Кіраўніку хору. Сьпеў. Псальм. Радасна гукай для Бога, уся зямля!</verse>
				<verse number="2">Выслаўляйце славу імя Ягонага, узносьце славу і хвалу Яму!</verse>
				<verse number="3">Кажыце да Бога: “Які Ты страшны ў дзеяньнях Тваіх! Дзеля вялікасьці моцы Тваёй падпарадкоўваюцца Табе ворагі Твае.</verse>
				<verse number="4">Уся зямля паклоніцца Табе і будзе выслаўляць Цябе, будзе выслаўляць імя Тваё. (Сэлях)</verse>
				<verse number="5">Хадзеце і паглядзіце на дзеі Бога, страшнага ў дзеях [Сваіх] адносна сыноў чалавечых.</verse>
				<verse number="6">Ён перамяніў мора ў сухазем’е, праз раку перайшлі пехатою; там радаваліся мы ў Ім!</verse>
				<verse number="7">Ён пануе ў магутнасьці Сваёй на вякі; вочы Ягоныя сочаць за народамі, каб бунтаўнікі не вывышаліся перад Ім. (Сэлях)</verse>
				<verse number="8">Дабраслаўляйце, народы, Бога нашага, і няхай будзе чутны голас хвалы Ягонай.</verse>
				<verse number="9">Ён дараваў жыцьцё душы нашай і ня даў пахіснуцца назе нашай.</verse>
				<verse number="10">Бо Ты выспрабаваў нас, Божа! Ачысьціў нас, як ачышчаецца срэбра.</verse>
				<verse number="11">Ты ўвёў нас у пастку, сьціснуў цяжкімі путамі сьцёгны нашыя.</verse>
				<verse number="12">Ты пасадзіў чалавека на галовы нашыя; мы прайшлі праз агонь і ваду, і Ты вывеў нас на прастор.</verse>
				<verse number="13">Увайду ў дом Твой з цэласпаленьнямі, споўню Табе абяцаньні мае,</verse>
				<verse number="14">якія прамовілі губы мае, і сказаў я вуснамі маімі ў бядзе маёй.</verse>
				<verse number="15">Цэласпаленьні з тлустых [авечак] прынясу Табе з дымам баранаў; дам [Табе] валоў і казлоў. (Сэлях)</verse>
				<verse number="16">Хадзеце, паслухайце, і я раскажу ўсім, хто Бога баіцца, што Ён учыніў для душы маёй.</verse>
				<verse number="17">Да Яго я клікаў вуснамі маімі, і ўзьвялічваньне было на языку маім.</verse>
				<verse number="18">Калі б я глядзеў на нягоднае ў сэрцы маім, Госпад мяне б не пачуў!</verse>
				<verse number="19">Але Бог пачуў і зьвярнуў увагу [Сваю] на голас малітвы маёй.</verse>
				<verse number="20">Дабраслаўлёны Бог, Які не адкінуў малітвы маёй і міласэрнасьці Сваёй [не пазбавіў мяне]!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="67">
				<verse number="1">Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Псальм. Сьпеў.</verse>
				<verse number="2">Божа, зьлітуйся над намі і дабраславі нас; асьвяці нас абліччам Тваім, (Сэлях)</verse>
				<verse number="3">каб на зямлі мы пазналі шлях Твой, між усімі народамі — збаўленьне Тваё.</verse>
				<verse number="4">Тады будуць славіць народы Цябе, Божа, будуць славіць Цябе ўсе народы.</verse>
				<verse number="5">Будуць весяліцца і радавацца ўсе народы, бо Ты будзеш судзіць народы справядліва і будзеш весьці народы на зямлі. (Сэлях)</verse>
				<verse number="6">Тады будуць славіць народы Цябе, Божа, будуць славіць Цябе ўсе народы.</verse>
				<verse number="7">Зямля дасьць ураджай свой; няхай дабраславіць нас Бог, Бог наш!</verse>
				<verse number="8">Няхай дабраславіць нас Бог і няхай баяцца Яго ўсе канцы зямлі!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="68">
				<verse number="1">Кіраўніку хору. Псальм Давіда. Сьпеў.</verse>
				<verse number="2">Няхай паўстане Бог, і будуць расьцярушаныя ворагі Ягоныя, і ўцякуць перад абліччам Ягоным тыя, хто ненавідзіць Яго.</verse>
				<verse number="3">Як разносіцца [ветрам] дым, так Ты разьвееш іх; як топіцца воск перад абліччам агню, так бязбожнікі загінуць перад абліччам Божым.</verse>
				<verse number="4">А праведнікі ўзрадуюцца, будуць весяліцца перад абліччам Божым і гукаць ад радасьці.</verse>
				<verse number="5">Сьпявайце Богу, выслаўляйце імя Ягонае! Узьвялічвайце Таго, Які ўзносіцца па-над пустыняй, ГОСПАД — імя Яго, і радуйцеся перад абліччам Ягоным,</verse>
				<verse number="6">Ён — Бацька сіротаў і Заступнік удоваў, Бог у сядзібе сьвятасьці Сваёй,</verse>
				<verse number="7">Бог, Які пасяляе самотных у дамы, Які выводзіць вязьняў з путаў, але бунтаўнікоў пакідае ў [пустыні] сьпякотнай.</verse>
				<verse number="8">Божа, калі Ты выходзіў перад народам Тваім, калі праходзіў праз пустыню, (Сэлях)</verse>
				<verse number="9">зямля дрыжала, і нябёсы тапіліся перад абліччам Бога, і гэты Сыён [дрыжаў] перад абліччам Бога, Бога Ізраіля.</verse>
				<verse number="10">Шчодры дождж Ты выліў, Божа, на спадчыну Тваю, і тое, што зьнемаглося, Ты ўмацаваў.</verse>
				<verse number="11">Жывыя Твае пасяліліся ў тым, што Ты ў добрасьці Тваёй уладкаваў для ўбогага, Божа.</verse>
				<verse number="12">Госпад даў вестку, і тых, якія дабравесьцяць яе, — вялікае войска.</verse>
				<verse number="13">Валадары з войскамі ўцякаюць, уцякаюць, а тая, што даглядае дом, дзеліць здабычу!</verse>
				<verse number="14">Хоць вы ляжыце паміж абораў, вы сталіся, быццам галубка, у якой крылы пакрытыя срэбрам, а пер’е — золатам зелянявым.</verse>
				<verse number="15">Калі Ўсемагутны расьцярушыў валадароў у ёй, [яна сталася], як сьнег на Сальмоне.</verse>
				<verse number="16">Гара Божая, гара Башан! Гара шматверхая, гара Башан.</verse>
				<verse number="17">Чаму глядзіце з зайздрасьцю, горы шматверхія, на гару, на якой Бог пасяліцца пажадаў? І ГОСПАД будзе жыць там заўсёды.</verse>
				<verse number="18">Калясьніцаў Божых дзясяткі тысячаў, тысячы тысячаў; Госпад сярод іх, [як] на Сінаі, у сьвятасьці.</verse>
				<verse number="19">Ты ўзыйшоў на высокасьць, паланіў палон, узяў дары для людзей; і нават бунтаўнікоў, каб жылі пры [Табе], ГОСПАДЗЕ Божа.</verse>
				<verse number="20">Дабраслаўлёны Госпад! З дня на дзень Ён нас абдароўвае, Бог збаўленьня нашага. (Сэлях)</verse>
				<verse number="21">Бог для нас — Бог ратунку, і ГОСПАД — Гаспадар над крыніцаю сьмерці.</verse>
				<verse number="22">Сапраўды, Бог скрышыць галаву ворагаў Сваіх, валасатае цемя тых, што ходзяць у правінах сваіх.</verse>
				<verse number="23">Сказаў Госпад: “З Башану вярну, вярну з глыбіняў марскіх,</verse>
				<verse number="24">каб змачыў нагу тваю ў крыві, а сабакі твае — языкі ў крыві ворагаў”.</verse>
				<verse number="25">Бачылі шэсьце Тваё, Божа, шэсьце Бога майго і Валадара майго ў сьвятыні:</verse>
				<verse number="26">сьпевакі наперадзе ішлі, пасьля — музыкі, пасярэдзіне – дзяўчыны з бубнамі.</verse>
				<verse number="27">У зграмаджэньні дабраслаўляйце Бога, ГОСПАДА, [вы, што] з крыніцы Ізраіля!</verse>
				<verse number="28">Там Бэн’ямін, наймалодшы, мае ўладу над імі; князі Юды з палкамі сваімі; князі Забулёна, князі Нэфталі.</verse>
				<verse number="29">Загадаў Бог твой моцы тваёй! Умацуй, Божа, тое, што для нас учыніў!</verse>
				<verse number="30">Дзеля сьвятыні Тваёй у Ерусаліме валадары будуць прыносіць дары.</verse>
				<verse number="31">Утаймуй зьвера ў чароце, статак быкоў сярод цялятаў народаў, якія падаюць перад кавалкамі срэбра; расьцяруш народы, што жадаюць вайны!</verse>
				<verse number="32">Прыйдуць магнаты з Эгіпту, Куш працягне рукі свае да Бога.</verse>
				<verse number="33">Валадарствы зямлі, сьпявайце Богу, выслаўляйце Госпада, (Сэлях)</verse>
				<verse number="34">Які сядзіць па нябёсах, нябёсах адвечных. Вось, Ён дае голас Свой, голас моцы Сваёй!</verse>
				<verse number="35">Прызнайце моц Божую! Над Ізраілем слава Ягоная, і моц Ягоная — у аблоках.</verse>
				<verse number="36">Страшны Ты, Божа, у сьвятыні Тваёй, Бог Ізраіля. Ён дае сілу і магутнасьць народу [Свайму]. Дабраслаўлёны Бог!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="69">
				<verse number="1">Кіраўніку хору: на лад “Лілеі”. Давіда.</verse>
				<verse number="2">Збаў мяне, Божа, бо воды да душы маёй даходзяць!</verse>
				<verse number="3">Я заграз у глыбокім балоце бяздонным; я патрапіў у глыбіню водную, і цячэньне мяне падхапіла.</verse>
				<verse number="4">Я зьнямогся ад крыку майго, засохла горла маё; змарыліся вочы мае, пакуль я спадзяваўся на Бога майго.</verse>
				<verse number="5">Больш, чым валасоў на галаве маёй, тых, што мяне ненавідзяць без прычыны, узмацніліся тыя, што нішчаць мяне, ворагі мае падступныя. Чаго не рабаваў, мушу аддаваць.</verse>
				<verse number="6">Божа, Ты ведаеш дурасьць маю, і правіны мае ад Цябе не схаваныя.</verse>
				<verse number="7">Ня дай праз мяне асароміцца тым, што на Цябе спадзяюцца, Госпадзе, ГОСПАД Магуцьцяў; ня дай праз мяне асароміцца тым, што шукаюць Цябе, Божа Ізраіля!</verse>
				<verse number="8">Бо дзеля Цябе я ганьбу зношу, і сорамам пакрыта аблічча маё.</verse>
				<verse number="9">Я стаўся чужым для братоў маіх і чужынцам для сыноў маці маёй.</verse>
				<verse number="10">Бо руплівасьць пра дом Твой зьядае мяне, і зьнявагі тых, што Цябе зьневажаюць, зыйшлі на мяне.</verse>
				<verse number="11">І плакала ў посьце душа мая, і сталася гэта зьнявагай мне.</verse>
				<verse number="12">І зрабіў я зрэбніцу вопраткай маёй, і стаўся для іх прыповесьцю.</verse>
				<verse number="13">Абмаўляюць мяне тыя, што сядзяць у браме [гораду], і прыпеўкі пяюць тыя, што п’юць сікеру.</verse>
				<verse number="14">А я да Цябе малюся, ГОСПАДЗЕ, у час упадабаньня Твайго, Божа; у вялікай міласэрнасьці Тваёй пачуй Ты мяне, у праўдзе збаўленьня Твайго!</verse>
				<verse number="15">Выратуй мяне з балота, каб я не заграз; ратуй ад тых, што ненавідзяць мяне, і з глыбіняў водных!</verse>
				<verse number="16">Няхай не падхопіць мяне цячэньне водаў, няхай не праглыне мяне глыбіня, і няхай не сашчэміць нада мною калодзеж вуснаў сваіх.</verse>
				<verse number="17">Пачуй мяне, ГОСПАДЗЕ, бо добрая міласэрнасьць Твая! Паводле вялікай літасьці Тваёй павярніся да мяне.</verse>
				<verse number="18">І не хавай аблічча Твайго перад слугою Тваім, бо я прыгнечаны; хутчэй адкажы мне!</verse>
				<verse number="19">Наблізься да душы маёй, барані яе; насупраць ворагам маім выбаў Ты мяне!</verse>
				<verse number="20">Ты ведаеш ганьбу маю, і сорам мой, і зьнявагу маю; перад Табою ўсе, што перасьледуюць мяне.</verse>
				<verse number="21">Ганьба разьбіла сэрца маё, і я ў роспачы; я спадзяваўся на спачуваньне, і ня маю яго, і на пацяшальнікаў, і не знайшоў іх.</verse>
				<verse number="22">Яны далі мне замест стравы жоўць, і, калі я смагнуў, напаілі мяне воцатам.</verse>
				<verse number="23">Няхай станецца стол іхні перад абліччам іхнім пасткаю, і бясьпечнасьць — сілом.</verse>
				<verse number="24">Няхай зацемрацца вочы іхнія, каб ня бачылі, няхай сьцёгны іхнія заўсёды дрыжаць!</verse>
				<verse number="25">Вылі на іх ярасьць Тваю, і жар гневу Твайго няхай дагоніць іх!</verse>
				<verse number="26">Няхай апусьцее сяліба іхняя, у намётах іхніх няхай ніхто не жыве!</verse>
				<verse number="27">Бо таго, каго Ты б’еш, яны перасьледуюць, і пра боль таго, каго Ты параніў, яны абвяшчаюць.</verse>
				<verse number="28">Дадай беззаконьне да беззаконьня іхняга і ня дай ім прыйсьці да праведнасьці Тваёй.</verse>
				<verse number="29">Няхай будуць выкрэсьленыя з кнігі жывых і ня будуць запісаныя разам з праведнікамі.</verse>
				<verse number="30">А я прыгнечаны і поўны тугі; збаўленьне Тваё, Божа, няхай падыме мяне!</verse>
				<verse number="31">Я буду хваліць імя Божае сьпевам і ўзьвялічваць Яго з падзякаю.</verse>
				<verse number="32">І будзе гэта больш даспадобы ГОСПАДУ, чым вол, бык з рагамі і капытамі.</verse>
				<verse number="33">Угледзяць [гэта] ўцісканыя і ўзрадуюцца; і ў вас, што Бога шукаеце, няхай ажыве сэрца вашае!</verse>
				<verse number="34">Бо ГОСПАД выслухоўвае бедных і вязьнямі сваімі не пагарджае.</verse>
				<verse number="35">Няхай хваляць Яго неба і зямля, і мора, і ўсё, што рухаецца ў іх.</verse>
				<verse number="36">Бо збавіць Бог Сыён, і адбудуе гарады Юды, і яны паселяцца там, і возьмуць у спадчыну іх.</verse>
				<verse number="37">I насеньне слугаў Ягоных ў спадчыну іх атрымае, і той, хто любіць імя Ягонае, жыць будзе ў іх.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="70">
				<verse number="1">Кіраўніку хору. Давіда. Напамін.</verse>
				<verse number="2">Божа, ратуй мяне! ГОСПАДЗЕ, пасьпяшайся на ўспамогу мне!</verse>
				<verse number="3">Няхай асаромяцца і зганьбяцца тыя, што шукаюць душы маёй! Няхай адступяцца і будуць у сораме тыя, якім даспадобы ліхоцьце маё!</verse>
				<verse number="4">Няхай павернуць наўцекі ў сораме сваім тыя, якія кажуць [мне]: “Ага! Ага!”</verse>
				<verse number="5">Няхай радуюцца і весяляцца ў Табе ўсе, хто шукае Цябе. Няхай кажуць заўсёды тыя, што любяць выратаваньне Тваё: “Будзь узьвялічаны, Божа!”</verse>
				<verse number="6">А я бедны і прыгнечаны, дык пасьпяшайся да мяне, Божа! Ты — ўспамога мая і ратунак мой. ГОСПАДЗЕ, не затрымлівайся!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="71">
				<verse number="1">У Табе, ГОСПАДЗЕ, я маю надзею. Ня дай мне асароміцца на вякі!</verse>
				<verse number="2">Паводле праведнасьці Тваёй выратуй мяне і вызвалі! Прыхілі да мяне вуха Тваё і збаў мяне!</verse>
				<verse number="3">Будзь мне скалой, дзе сяліба мая, куды прыходжу заўсёды, дзе Ты даў загад, каб збавіць мяне, бо Ты — скала мая і замчышча маё.</verse>
				<verse number="4">Божа мой, вызваль мяне з рукі бязбожніка, з рукі беззаконьніка і прыгнятальніка.</verse>
				<verse number="5">Бо Ты — надзея мая, Госпадзе, ГОСПАДЗЕ, пэўнасьць мая з маладосьці маёй!</verse>
				<verse number="6">На Цябе я абапіраўся ад чэрава [маці]; з нутра маці маёй Ты вывеў мяне; дык Табе заўсёды хвала мая!</verse>
				<verse number="7">Быццам дзіва стаўся я для многіх, і Ты — прыстанішча маё моцнае.</verse>
				<verse number="8">Няхай будуць напоўненыя вусны мае хвалой Табе, кожны дзень — услаўленьнем Цябе.</verse>
				<verse number="9">Не адкінь мяне ў час старасьці маёй; калі счэзнуць сілы мае, Ты не пакінь мяне!</verse>
				<verse number="10">Бо змаўляюцца ворагі мае супраць мяне, і тыя, што сочаць за душою маёй, радзяцца між сабою,</verse>
				<verse number="11">кажучы: “Бог пакінуў яго; дык ганіцеся за ім і схапіце яго, бо няма ў яго ратунку!”</verse>
				<verse number="12">Божа, не аддаляйся ад мяне! Божа мой, пасьпяшайся на ўспамогу мне!</verse>
				<verse number="13">Няхай будуць асаромленыя і зьнішчаныя тыя, што супрацьстаяць душы маёй! Няхай ганьбай і сорамам пакрыюцца тыя, што шукаюць ліхога для мяне!</verse>
				<verse number="14">А я заўсёды буду спадзявацца і множыць ўсю хвалу Тваю.</verse>
				<verse number="15">Вусны мае будуць абвяшчаць праведнасьць Тваю, і цэлы дзень — выратаваньне Тваё, бо ім лічбы ня ведаю я!</verse>
				<verse number="16">Перайду да магутнасьці Госпада, ГОСПАДА, буду ўзгадваць праведнасьць Тваю, толькі Тваю!</verse>
				<verse number="17">Божа, Ты вучыў мяне з маладосьці маёй, і дагэтуль я пра цуды Твае апавядаю.</verse>
				<verse number="18">І да старасьці, і да сівізны не пакідай мяне, Божа, пакуль я пра рамяно Тваё не распавяду пакаленьню гэтаму і пра магутнасьць Тваю — ўсім, што народзяцца яшчэ.</verse>
				<verse number="19">Бо праведнасьць Твая, Божа, аж да вышыняў, Ты чыніш вялікія рэчы. Божа, хто падобны да Цябе?</verse>
				<verse number="20">Ты даў нам угледзець шмат трывог і ліха, але Ты вернеш нас да жыцьця і з бяздоньняў зямлі зноў узьнімеш нас.</verse>
				<verse number="21">Ты памножыш велічнасьць маю і зноўку пацешыш мяне.</verse>
				<verse number="22">Дык я буду славіць на музычных інструмэнтах Цябе, мой Божа, і праўду Тваю! Буду выслаўляць Цябе на гусьлях, Сьвяты Ізраіля!</verse>
				<verse number="23">Узрадуюцца вусны мае, бо я Цябе выслаўляю, і душа мая, што Ты выбавіў яе.</verse>
				<verse number="24">І язык мой будзе цэлы дзень разважаць пра праведнасьць Тваю, бо асаромленыя і ў ганьбе тыя, што шукалі ліха для мяне.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="72">
				<verse number="1">Для Салямона. Божа, дай суд Твой валадару, і праведнасьць Тваю — сыну валадара.</verse>
				<verse number="2">Няхай судзіць ён народ Твой паводле справядлівасьці, і ўбогіх Тваіх — паводле права.</verse>
				<verse number="3">Няхай прынясуць горы супакой народу, і ўзгоркі — праведнасьць.</verse>
				<verse number="4">Няхай ён судзіць убогіх з народу, выбаўляе сыноў беднякоў і скрышыць прыгнятальнікаў.</verse>
				<verse number="5">Няхай баяцца Цябе пакуль будзе сонца і перад абліччам месяца, з пакаленьня ў пакаленьне.</verse>
				<verse number="6">Няхай зыходзіць, як дождж на атаву, як кроплі дажджу, што зямля ад іх вільгатнее.</verse>
				<verse number="7">Няхай закрасуе праведнік у дні ягоныя, і будзе мноства супакою, аж пакуль месяц стаіць.</verse>
				<verse number="8">І няхай ён мае ўладу ад мора да мора і ад ракі аж да краю зямлі.</verse>
				<verse number="9">Перад абліччам ягоным упадуць жыхары пустыні, і ворагі ягоныя будуць лізаць пыл.</verse>
				<verse number="10">Валадары Таршышу і астравоў дары яму панясуць; валадары Шэбы і Сэбы прынясуць яму даніну.</verse>
				<verse number="11">І паклоняцца яму ўсе валадары, усе народы будуць служыць яму.</verse>
				<verse number="12">Бо ён ратуе беднага, калі той галосіць, і прыгнечанага, і таго, у каго няма дапамогі.</verse>
				<verse number="13">Ён літуецца над гаротным і бедным і выбаўляе душы бедакоў.</verse>
				<verse number="14">Ад ашуканства і гвалту вызваляе душы іхнія, і ў вачах ягоных кроў іхняя вельмі каштоўная.</verse>
				<verse number="15">І будзе ён жыць, і даваць яму будуць золата Шэбы, і будуць маліцца за яго заўсёды, і будуць дабраслаўляць яго ўсе дні.</verse>
				<verse number="16">І будзе дастатак збожжа на зямлі, на вяршынях гор; будуць шумець, як Лібан, каласы ягоныя, і мяшчане заквітнеюць, як трава на зямлі.</verse>
				<verse number="17">І будзе імя ягонае на вякі, перад абліччам сонца будзе трываць імя ягонае, і будуць дабраслаўлёныя ў ім усе народы, і будуць шчасьлівыя ў ім.</verse>
				<verse number="18">Дабраслаўлёны ГОСПАД Бог, Бог Ізраіля, Які Сам робіць цуды.</verse>
				<verse number="19">І дабраслаўлёнае імя славы Яго на вякі, і няхай напоўніцца славай Яго ўся зямля! Амэн, амэн!</verse>
				<verse number="20">Канец малітвы Давіда, сына Есэя.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="73">
				<verse number="1">Псальм Асафа. Які добры Бог для Ізраіля, для тых, што чыстыя сэрцам!</verse>
				<verse number="2">А я — амаль спатыкнуліся ногі мае, ледзь не пакаўзнуліся крокі мае.</verse>
				<verse number="3">Бо я пазайздросьціў тым, што хваляць сябе, убачыўшы супакой бязбожнікаў,</verse>
				<verse number="4">бо яны не зазнаюць гора аж да сьмерці і добра ўскормлена цела іхняе,</verse>
				<verse number="5">нядолі людзкой яны ня маюць, і [кары], як у іншых людзей, няма для іх.</verse>
				<verse number="6">Дзеля гэтага атачае шыю іхнюю пыха, ліхадзейства нібы шатамі атуляе іх.</verse>
				<verse number="7">Ад тлустасьці павылазілі вочы іхнія, прыходзіць [ім] больш за ўяўленьні сэрца [іхняга].</verse>
				<verse number="8">Яны зьдзекуюцца і гавораць зласьліва; звысака гавораць пра крыўду.</verse>
				<verse number="9">Да неба ўзьнімаюцца вуснамі сваімі, а язык іхні па зямлі гуляе.</verse>
				<verse number="10">Дык туды і народ Ягоны паварочваецца, і шчодрыя воды выліваюцца на іх.</verse>
				<verse number="11">І тыя кажуць: “Як Бог даведацца? І ці мае веданьне [пра гэта] Найвышэйшы?”</verse>
				<verse number="12">Вось, гэткія ёсьць бязбожнікі, і ў спакоі вечным зьбіраюць яны багацьці.</verse>
				<verse number="13">Дык ці-ж зусім надарма я захоўваў ў чыстасьці сэрца сваё і абмываў у нявіннасьці рукі мае,</verse>
				<verse number="14">і білі мяне ўвесь дзень, і каралі мяне кожную раніцу?</verse>
				<verse number="15">Калі б я сказаў: “Буду думаць, як яны!”— я б гэтым адрокся ад пакаленьня сыноў Тваіх.</verse>
				<verse number="16">І разважаў я, каб зразумець [усё] гэта, і нядоляй гэта [здавалася] ў вачах маіх,</verse>
				<verse number="17">аж пакуль не ўвайшоў я ў сьвятыню Божую, і тады зразумеў канец іхні.</verse>
				<verse number="18">Сапраўды, на коўзкім груньце Ты ставіш іх і спасылаеш на пагібель!</verse>
				<verse number="19">Як жа імгненна яны спустошаныя, загінулі, счэзьлі ад жаху!</verse>
				<verse number="20">Як сном пасьля абуджэньня, Ты, Госпадзе, збудзіўшыся, грэбуеш вобразам іхнім.</verse>
				<verse number="21">Бо згоркла сэрца маё і курчыліся ныркі мае,</verse>
				<verse number="22">я стаўся дурнем і ня ведаў нічога, і быў перад Табой, як жывёла,</verse>
				<verse number="23">але я быў пры Табе заўсёды! Ты трымаеш мяне за правую руку маю,</verse>
				<verse number="24">Ты вядзеш мяне паводле рады Тваёй, і потым возьмеш мяне ў славу [Тваю].</verse>
				<verse number="25">Каго ж я маю ў небе? І на зямлі апроч Цябе мне [ніхто] не даспадобы.</verse>
				<verse number="26">Зьнікаюць цела маё і сэрца маё, але Бог — скала сэрца майго і частка мая на вякі.</verse>
				<verse number="27">Бо, вось, гінуць тыя, што ад Цябе адыходзяць; Ты вынішчаеш кожнага, хто чужаложыць, [выракаючыся] Цябе.</verse>
				<verse number="28">А для мяне блізкасьць Бога ёсьць дабро [для мяне]; я зрабіў у ГОСПАДЗЕ, Госпадзе маім, прыстанішча маё, каб абвяшчаць усе справы Твае.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="74">
				<verse number="1">Навучаньне Асафа. Чаму Ты, Божа, нас назаўсёды адкінуў? Чаму ўзгарэўся Твой гнеў на авечкі чарады Тваёй?</verse>
				<verse number="2">Узгадай пра грамаду Тваю, якую Ты здаўна набыў, якую бароніш, як кій спадчыны Сваёй, гару Сыён, на якой Ты жывеш!</verse>
				<verse number="3">Зьвярні стопы Твае да таго, што загінула назаўсёды, усё панішчыў вораг у сьвятыні.</verse>
				<verse number="4">Рыкаюць ненавісьнікі Твае пасярод [намёту] спатканьня Твайго; паставілі на знак [гэтага] знакаў сваіх.</verse>
				<verse number="5">Яны падобны да тых, што падымаюць ў гушчары лясным сякеру,</verse>
				<verse number="6">і цяпер усе разьбяныя рэчы ў [сьвятыні] бярдышамі і молатамі крышаць.</verse>
				<verse number="7">Яны пусьцілі з агнём сьвятыню Тваю, [кінуўшы] на зямлю, апаганілі сялібу іменьня Твайго.</verse>
				<verse number="8">Сказалі ў сэрцы сваім: “Усё зруйнуем дазваньня!”; папалілі ўсе [месцы] спатканьня з Богам на зямлі.</verse>
				<verse number="9">Знакаў нашых ня бачым мы болей; няма больш прарока, і нікога няма, хто б ведаў, як доўга гэта будзе.</verse>
				<verse number="10">Як доўга, Божа, будзе зьневажаць прыгнятальнік? Ці заўсёды вораг будзе пагарджаць імем Тваім?</verse>
				<verse number="11">Чаму Ты стрымліваеш руку Тваю і правіцу Тваю? Вым яе з-за пазухі Тваёй і ўдар!</verse>
				<verse number="12">Бог ёсьць Валадар мой заўсёды, Які збаўленьне дае на зямлі.</verse>
				<verse number="13">Ты моцай Тваёй разьдзяліў мора, скрышыў галовы цмокаў у водах.</verse>
				<verse number="14">Ты раструшчыў галаву левіятану, аддаў яго на ежу народу, што жыве ў пустыні.</verse>
				<verse number="15">Ты расьсёк крыніцу і ручай, Ты высушыў рэкі магутныя.</verse>
				<verse number="16">Твой ёсьць дзень, і Твая ёсьць ноч; Ты ўмацаваў сьвятло і сонца.</verse>
				<verse number="17">Ты назначыў усе межы зямлі; лета і зіму — Ты іх уфармаваў.</verse>
				<verse number="18">Памятай пра гэта: вораг зьневажае ГОСПАДА, і народ бязглузды пагарджае імем Тваім!</verse>
				<verse number="19">Не аддавай хеўры [гэтай] душу турка Твайго; не забудзь назаўсёды грамаду прыгнечаных Тваіх.</verse>
				<verse number="20">Узглянь на запавет Твой, бо цёмныя месцы зямлі напоўненыя сялібамі гвалту.</verse>
				<verse number="21">Няхай не вяртаецца ўцісьнёны асаромленым, няхай бедныя і прыгнечаныя хваляць імя Тваё!</verse>
				<verse number="22">Паўстань, Божа! Змагайся ў справе Тваёй! Узгадай, што бязглузды ганьбіць Цябе кожны дзень.</verse>
				<verse number="23">Не забудзь голас ненавісьнікаў Тваіх, гармідар тых, якія паўстаюць супраць Цябе, што ўсьцяж узьнімаецца!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="75">
				<verse number="1">Кіраўніку хору: на лад: “Не загубляй!”. Псальм Асафа. Сьпеў.</verse>
				<verse number="2">Славім мы Цябе, Божа, славім, і тыя, што блізкія да імя Твайго, абвяшчаюць цуды Твае.</verse>
				<verse number="3">“Калі Я прызначу [месца] спатканьня, Я буду судзіць паводле справядлівасьці.</verse>
				<verse number="4">Калі растапляецца зямля і ўсе, хто жыве на ёй, Я ўзважваю слупы яе. (Сэлях)</verse>
				<verse number="5">Я кажу да тых, што хваляцца сабою: “Не хваліцеся!” і да бязбожных: “Не падыймайце рогі!</verse>
				<verse number="6">Не падыймайце высока рогі свае, не прамаўляйце, дзёрзка [трымаючы] шыю!”</verse>
				<verse number="7">Бо ані з усходу, ані з захаду, ані з пустыні вывышэньне,</verse>
				<verse number="8">але Бог ёсьць Судзьдзя, гэтага Ён паніжае, а таго вывышае.</verse>
				<verse number="9">Бо ў руцэ ГОСПАДА келіх з віном, якое пеніцца; ён поўны напою зьмяшанага, і Ён з яго налівае, але толькі фуз яго піць будуць усе бязбожнікі на зямлі.</verse>
				<verse number="10">А я буду апавядаць [пра гэта] вечна, буду выслаўляць Бога Якуба.</verse>
				<verse number="11">І ўсе рогі бязбожнікам я адсяку, і будуць узьнятыя рогі праведнага.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="76">
				<verse number="1">Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Псальм Асафа. Сьпеў.</verse>
				<verse number="2">Вядомы ў Юдэі Бог, вялікае ў Ізраілі імя Ягонае.</verse>
				<verse number="3">І паўстаў у Салеме схоў Ягоны, і жытло Ягонае — на Сыёне.</verse>
				<verse number="4">Там Ён скрышыў стрэлы луку, шчыт і меч, і вайну. (Сэлях)</verse>
				<verse number="5">Ты зьзяеш, Ты слаўнейшы за горы здабычы.</verse>
				<verse number="6">Зрабаваныя моцныя сэрцам, дрэмлюць сном сваім, і не знайшлі ўсе мужы дужыя рук сваіх.</verse>
				<verse number="7">Ад пагрозаў Тваіх, Божа Якуба, здрантвелі і калясьніца, і конь.</verse>
				<verse number="8">Ты, [толькі] Ты [напаўняеш] страхам, і хто можа ўстаяць прад абліччам Тваім у час гневу Твайго?</verse>
				<verse number="9">З неба Ты даеш пачуць прысуд, зямля ў страху і маўчаньні,</verse>
				<verse number="10">калі Бог падняўся на суд, каб збавіць ўсіх уцісканых на зямлі. (Сэлях)</verse>
				<verse number="11">Бо [нават] ярасьць чалавека будзе славіць Цябе, парэшткамі ярасьці Ты падпярэжашся.</verse>
				<verse number="12">Давайце і спаўняйце абяцаньні ГОСПАДУ, Богу вашаму; усе, што навакол Яго, нясіце дары Страшліваму.</verse>
				<verse number="13">Ён пазбаўляе духу князёў, Ён страшны для валадароў зямных.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="77">
				<verse number="1">Кіраўніку хору. Едутуну. Псальм Асафа.</verse>
				<verse number="2">Голас мой да Бога, і буду крычаць; голас мой да Бога, і Ён пачуў мяне.</verse>
				<verse number="3">У дзень трывогі маёй шукаю я Госпада; уначы рука мая працягнутая і не зьнемагаецца; адмаўляецца ад пацяшэньня душа мая.</verse>
				<verse number="4">Узгадваю пра Бога і стогну; енчу і зьнемагае дух мой. (Сэлях)</verse>
				<verse number="5">Ты затрымаў павекі вачэй маіх; я ўстрывожаны, і не магу гаварыць.</verse>
				<verse number="6">Разважаю пра дні старадаўныя, пра гады спрадвечныя.</verse>
				<verse number="7">Уначы ўзгадваю песьні мае, енчу ў сэрцы маім, і дапытываецца дух мой:</verse>
				<verse number="8">“Няўжо Госпад навекі адкінуў мяне і ня будзе больш спагадаць?</verse>
				<verse number="9">Няўжо назаўсёды канец міласэрнасьці Ягонай, і вестка з пакаленьня ў пакаленьне счэзла?</verse>
				<verse number="10">Няўжо Бог забыўся пра літасьцівасьць Сваю і спыніў ў гневе Сваім літасьць Сваю?” (Сэлях)</verse>
				<verse number="11">І сказаў я: “Гэта боль мой, што зьмянілася правіца Найвышэйшага.</verse>
				<verse number="12">Буду ўзгадваць дзеяньні ГОСПАДА; бо хачу ўзгадваць цуды Твае старадаўныя.</verse>
				<verse number="13">І буду разважаць пра ўсе справы Твае, і пра вялікія ўчынкі Твае буду апавядаць.</verse>
				<verse number="14">У сьвятасьці, Божа, шлях Твой. Які бог гэтакі вялікі, як Бог?</verse>
				<verse number="15">Ты — Бог, Які цуды робіць. Ты даў спазнаць народам моц Тваю.</verse>
				<verse number="16">Ты бараніў рамяном Тваім народ Твой, сыноў Якуба і Язэпа. (Сэлях)</verse>
				<verse number="17">Убачылі Цябе воды, Божа, убачылі Цябе воды і задрыжэлі, і затрэсьліся бяздоньні.</verse>
				<verse number="18">Лінулі з хмараў воды; выдалі голас аблокі, і лёталі стрэлы Твае.</verse>
				<verse number="19">Голас грымотаў Тваіх у віхры; маланкі сусьвет асьвятлялі; зямля трэслася і дрыжэла.</verse>
				<verse number="20">Праз мора ішоў шлях Твой, і сьцяжына Твая — праз воды вялікія, і сьлядоў Тваіх нельга пазнаць.</verse>
				<verse number="21">Ты вёў народ Твой, як авечкі, рукой Майсея і Аарона.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="78">
				<verse number="1">Навучаньне Асафа. Зважай, народзе мой, на закон мой, прыхіліце вушы свае да словаў вуснаў маіх!</verse>
				<verse number="2">Адчыню я вусны мае ў прыповесьці, буду апавядаць загадкі старадаўныя.</verse>
				<verse number="3">Што чулі мы і даведаліся, і што бацькі нашыя расказалі нам,</verse>
				<verse number="4">гэтага не схаваем ад сыноў іхніх, абвяшчаючы пакаленьню наступнаму хвалу ГОСПАДА і магутнасьць Ягоную, і цуды Ягоныя, што Ён учыніў.</verse>
				<verse number="5">І Ён ўзьняў сьведчаньне ў Якубе, і паклаў Закон у Ізраілю, пра якія загадаў бацькам нашым, каб яны паведамілі [гэта] сынам сваім,</verse>
				<verse number="6">каб ведала пакаленьне наступнае, сыны, якія народзяцца, і каб яны ў свой час абвясьцілі [гэта] сынам сваім.</verse>
				<verse number="7">І ўскладуць на Бога надзею сваю, і не забудуцца пра дзеяньні Божыя, і прыказаньні Ягоныя будуць захоўваць,</verse>
				<verse number="8">і ня будуць падобныя да бацькоў сваіх, пакаленьня бунтаўнікоў і непакорных, пакаленьня, якое не трывалае ў сэрцы сваім і дух іхні ня верны Богу.</verse>
				<verse number="9">Сыны Эфраіма, узброеныя лукамі, павярнулі назад у дзень бітвы.</verse>
				<verse number="10">Яны не захавалі запавету Божага і адмовіліся хадзіць паводле Закону Ягонага.</verse>
				<verse number="11">І забыліся пра дзеі Ягоныя і цуды, якія Ён ім даў бачыць.</verse>
				<verse number="12">Перад бацькамі іхнімі ўчыніў Ён цуды ў зямлі Эгіпецкай, на полі Цоан.</verse>
				<verse number="13">Ён расьсёк мора і перавёў іх [праз яго], і паставіў воды, як капу.</verse>
				<verse number="14">І вёў іх удзень воблакам, і ўсю ноч — сьвятлом вогненным.</verse>
				<verse number="15">Ён рашчапіў скалы ў пустыні і напаіў іх, быццам з вялікай бездані;</verse>
				<verse number="16">І вывеў струмяні са скалаў, і пацяклі рэкамі воды.</verse>
				<verse number="17">Але яны і надалей грашылі супраць Яго, бунтаваліся супраць Найвышэйшага ў сухой [зямлі].</verse>
				<verse number="18">Яны выпрабоўвалі Бога ў сэрцах сваіх, жадаючы спажывы для душаў сваіх.</verse>
				<verse number="19">І гаварылі супраць Бога, кажучы: “Хіба Бог можа прыгатаваць стол у пустыні?”</verse>
				<verse number="20">Вось, Ён ударыў скалу, і люнулі воды, і ручаі пацяклі; але ці можа Ён даць таксама хлеба і паставіць мяса для народа Свайго?”</verse>
				<verse number="21">Дык пачуў ГОСПАД, і абурыўся, і ўзгарэўся агонь на Якуба, і ўзьняўся гнеў на Ізраіля,</verse>
				<verse number="22">бо яны ня верылі Богу і не спадзяваліся на збаўленьне Ягонае.</verse>
				<verse number="23">І Ён загадаў хмарам высока, і адчыніў дзьверы неба,</verse>
				<verse number="24">і спаслаў дажджом ім манну, і даў ім збожжа нябеснага.</verse>
				<verse number="25">Хлеб дужых еў чалавек; Ён спаслаў ім ежы ўдосталь.</verse>
				<verse number="26">Ён рушыў вецер усходні ў небе і сілай Сваёю навёў вецер паўднёвы;</verse>
				<verse number="27">і спаслаў дажджом на іх мяса, быццам пыл, і птушак крылатых — як пясок ля мора.</verse>
				<verse number="28">І скінуў іх пасярод табару іхняга, навакол сялібаў іхніх.</verse>
				<verse number="29">І елі яны, і насыціліся добра, і тое, што яны жадалі, Ён даў ім.</verse>
				<verse number="30">Яшчэ не пазбавіліся яны жаданьня свайго, яшчэ спажыва іхняя была ў вуснах іхніх,</verse>
				<verse number="31">як гнеў Божы ўзьняўся на іх, і забіў тлустых іхніх, і юнакоў Ізраіля паваліў.</verse>
				<verse number="32">Пры ўсім гэтым яны далей грашылі і ня верылі ў цуды Ягоныя.</verse>
				<verse number="33">І сканчваліся ў марнасьці дні іхнія, і гады іхнія — ў страху.</verse>
				<verse number="34">Калі Ён забіваў іх, яны шукалі Яго, і вярталіся, і імкнуліся да Бога,</verse>
				<verse number="35">і ўзгадвалі, што Бог — скала іхняя, і Бог Найвышэйшы — Абаронца іхні.</verse>
				<verse number="36">І яны лісьлівілі Яму вуснамі Сваімі, і языком сваім хлусілі перад Ім,</verse>
				<verse number="37">і сэрца іхняе не было трывалым у Ім, і не былі яны верныя запавету Ягонаму.</verse>
				<verse number="38">А Ён, спагадлівы [да іх], дараваў ім беззаконьне іхняе і ня зьнішчыў іх, і неаднакроць супыняў гнеў Свой і не абуджаў ўсю ярасьць Сваю,</verse>
				<verse number="39">бо памятаў, што яны — цела, вецер, які адыходзіць і ня вернецца.</verse>
				<verse number="40">Як часта яны бунтаваліся супраць Яго ў пустыні, засмучалі Яго ў [зямлі] бязьлюднай!</verse>
				<verse number="41">І зьвярталіся, і выпрабоўвалі Бога і абражалі Сьвятога Ізраіля.</verse>
				<verse number="42">Не памяталі яны рукі Ягонай, дня, калі Ён іх вызваліў ад прыгнёту,</verse>
				<verse number="43">калі знакі Свае рабіў у Эгіпце, і цуды Свае на полі Цоан.</verse>
				<verse number="44">І Ён перамяніў рэкі іхнія і ручаіны іхнія у кроў, што не маглі піць,</verse>
				<verse number="45">спаслаў на іх мухаў, што іх кусалі, і жабаў, што іх губілі.</verse>
				<verse number="46">І аддаў вусеням ураджаі іхнія, а працу іхнюю — саранчы.</verse>
				<verse number="47">Пабіў градам вінаградныя лозы іхнія, фігавыя дрэвы іхнія — шэраньню.</verse>
				<verse number="48">І аддаў граду скаціну іхнюю, а статкі іхнія — маланкам;</verse>
				<verse number="49">І спаслаў на іх жар гневу Свайго, абурэньне, і ярасьць, і трывогі, навалу злых анёлаў.</verse>
				<verse number="50">Выпрастаў сьцежку гневу Свайму, ня захоўваў ад сьмерці душы іхнія, і жыцьцё іхняе пошасьці аддаў.</verse>
				<verse number="51">І забіў усіх першародных у Эгіпце, пачаткі сілы ў намётах Хама.</verse>
				<verse number="52">І вывеў, як авечкі, народ Свой, і вёў іх як статак праз пустыню.</verse>
				<verse number="53">І вёў іх у бясьпецы, і яны не палохаліся, а ворагаў іхніх мора накрыла.</verse>
				<verse number="54">І прыйшлі яны да межаў сьвятасьці Ягонай, да гары, што набыла правіца Ягоная;</verse>
				<verse number="55">і Ён выгнаў перад абліччам іхнім народы, і кінуў шнур, [каб падзяліць] спадчыну іхнюю, і пасяліў у намётах іхніх калены Ізраіля.</verse>
				<verse number="56">Але яны выпрабоўвалі Бога Найвышэйшага і бунтаваліся супраць Яго, і сьведчаньняў Ягоных не захоўвалі,</verse>
				<verse number="57">і яны адступаліся і здраджвалі, як і бацькі іхнія, выварачваліся, быццам той лук здрадлівы.</verse>
				<verse number="58">І яны злавалі Яго ўзгоркамі сваімі і балванамі сваімі раздражнялі Яго.</verse>
				<verse number="59">Пачуў [гэта] Бог і абурыўся, і вельмі пагрэбаваў Ізраілем.</verse>
				<verse number="60">І Ён пакінуў сялібу ў Шыло, намёт, у якім жыў сярод людзей;</verse>
				<verse number="61">і аддаў у палон моц Сваю, і славу Сваю — ў рукі прыгнятальніка.</verse>
				<verse number="62">І аддаў пад меч народ Свой, і на спадчыну Сваю абурыўся.</verse>
				<verse number="63">Юнакоў ягоных агонь зьядаў, і дзяўчаты ягоныя не былі ўшанаваныя.</verse>
				<verse number="64">Сьвятары ягоныя падалі ад мяча, і ўдовы ягоныя ня плакалі.</verse>
				<verse number="65">І быццам зо сну прачнуўся Госпад, як той волат, якога разьвесяліла віно,</verse>
				<verse number="66">і Ён выбіў прыгнятальнікаў дашчэнту, на вечную ганьбу аддаў іх.</verse>
				<verse number="67">І Ён адкінуў намёт Язэпа, і ня выбраў калена Эфраіма,</verse>
				<verse number="68">а выбраў калена Юды, гару Сыён, якую палюбіў.</verse>
				<verse number="69">І пабудаваў Ён як [пад неба] высокую сьвятыню Сваю; і як зямлю заснаваў яе навякі.</verse>
				<verse number="70">І выбраў Давіда, слугу Свайго, і ўзяў яго ад абораў авечых.</verse>
				<verse number="71">Ад котных авечак забраў яго, каб пасьвіў Якуба, народ Ягоны, і Ізраіля, спадчыну Ягоную.</verse>
				<verse number="72">І той пасьвіў іх у беззаганнасьці сэрца свайго і ў разважлівасьці рук сваіх вадзіў іх.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="79">
				<verse number="1">Псальм Асафа. Божа, пагане ўвайшлі ў спадчыну Тваю, апаганілі сьвятыню Тваю сьвятую, Ерусалім ператварылі ў купу друзу.</verse>
				<verse number="2">Трупы слугаў Тваіх аддалі на ежу птушкам нябесным, целы багабойных Тваіх — зьвярам зямным.</verse>
				<verse number="3">Вылілі кроў іхнюю, як ваду, вакол Ерусаліму, і не было каму іх хаваць.</verse>
				<verse number="4">Мы сталіся ганьбаваньнем для суседзяў нашых, кпінамі і насьмешкамі для тых, што навокал нас.</verse>
				<verse number="5">Як доўга, ГОСПАДЗЕ? Ці будзеш гневацца заўсёды? Ці як агонь будзе палаць рэўнасьць Твая?</verse>
				<verse number="6">Вылі ярасьць Тваю на народы, якія ня ведаюць Цябе, і на валадарствы, якія імя Твайго ня клічуць,</verse>
				<verse number="7">бо зжэрлі Якуба і жытло ягонае спустошылі.</verse>
				<verse number="8">Ня ўзгадвай нам беззаконьняў ранейшых; няхай чым хутчэй сустрэне нас літасьць Твая, бо вельмі мы зьнемагліся.</verse>
				<verse number="9">Дапамажы нам, Божа збаўленьня нашага, дзеля славы імя Твайго; выратуй нас і даруй грахі нашыя дзеля імя Твайго!</verse>
				<verse number="10">Навошта казаць паганам: “Дзе Бог іхні?” Няхай на паганах, у нас на вачох, вядомай станецца помста за кроў слугаў Тваіх, што праліта!</verse>
				<verse number="11">Няхай дойдуць перад аблічча Тваё стогны вязьняў! Паводле вялікасьці рамяна Твайго пакінь [пры жыцьці] сыноў, сказаных на сьмерць.</verse>
				<verse number="12">І нашым суседзям вярні сямікротна ў грудзі іхнія зьнявагу іхнюю, якой яны, Госпадзе, Цябе зьневажалі!</verse>
				<verse number="13">А мы, Твой народ і авечкі чарады Тваёй, будзем славіць Цябе вечна і з пакаленьня ў пакаленьне будзем абвяшчаць хвалу Тваю.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="80">
				<verse number="1">Кіраўніку хору: на лад: “Лілея сьведчаньня”. Псальм Асафа.</verse>
				<verse number="2">Пастыру Ізраіля, прыхілі вуха! Ты, Які, як авечкі, водзіш Язэпа, Які на херувімах сядаеш, зазьзяй!</verse>
				<verse number="3">Перад абліччам Эфраіма, і Бэн’яміна, і Манасы абудзі магутнасьць Тваю і прыйдзі збавіць нас!</verse>
				<verse number="4">Божа, вярні нас назад. Асьвяці нас абліччам Тваім, і будзем збаўленыя!</verse>
				<verse number="5">ГОСПАДЗЕ, Божа Магуцьцяў, дакуль Ты будзеш ў гневе пры малітве народу Твайго?</verse>
				<verse number="6">Ты накарміў іх хлебам сьлёзаў і шчодра сьлязамі напаіў іх.</verse>
				<verse number="7">Ты паставіў нас як [костку] нязгоды дзеля суседзяў нашых, і ворагі нашыя кпяць над намі.</verse>
				<verse number="8">Божа Магуцьцяў, вярні нас назад. Асьвяці нас абліччам Тваім, і будзем збаўленыя!</verse>
				<verse number="9">Ты вінаградную лазу вынес з Эгіпту, выгнаў народы і яе пасадзіў.</verse>
				<verse number="10">Ты расчысьціў [месца] перад абліччам яе, і ўкараніў карані ейныя, і яна напоўніла зямлю.</verse>
				<verse number="11">Горы пакрыліся ценем яе, і вецьце яе — як кедры Божыя.</verse>
				<verse number="12">Яна пусьціла галіны свае аж да мора, і парасткі свае — да ракі.</verse>
				<verse number="13">Чаму Ты раскідаў агароджу ейную, і кожны, хто ідзе дарогаю, абрывае яе?</verse>
				<verse number="14">Дзік лясны падкопвае яе, і зьвер палявы пасьвіцца ў ёй.</verse>
				<verse number="15">Божа Магуцьцяў, павярніся [да нас], зірні з неба, і паглядзі, і наведай вінаградную лазу гэтую!</verse>
				<verse number="16">Захавай тое, што правіца Твая пасадзіла, і парасткі, якія Ты для Сябе ўмацаваў.</verse>
				<verse number="17">Яны спалены агнём і пасечаны, і гінуць ад гневу аблічча Твайго.</verse>
				<verse number="18">Няхай рука Твая будзе над мужам правіцы Тваёй, над сынам чалавечым, якога Ты ўмацаваў для Сябе!</verse>
				<verse number="19">А мы не адступімся ад Цябе; ажыві нас, і мы будзем клікаць імя Тваё.</verse>
				<verse number="20">ГОСПАДЗЕ, Божа Магуцьцяў, вярні нас назад. Асьвяці нас абліччам Тваім, і будзем збаўленыя!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="81">
				<verse number="1">Кіраўніку хору: на лад Гітыт. Асафа.</verse>
				<verse number="2">Весяліцеся перад Богам моцы нашай; радасна гукайце Богу Якубаваму!</verse>
				<verse number="3">Пачніце сьпяваньне, вазьміце бубны, гусьлі мілагучныя і псалтыр.</verse>
				<verse number="4">Дзьміце ў трубу ў маладзік, у поўню, у дзень нашага сьвята,</verse>
				<verse number="5">бо гэткая пастанова у Ізраілі, закон Бога Якубавага.</verse>
				<verse number="6">Ён паставіў гэта на сьведчаньне для Язэпа, калі выводзіў з зямлі Эгіпецкай, і мы пачулі мову, якой ня ведалі:</verse>
				<verse number="7">“Я прыбраў цяжар з плячэй ягоных, рукі ягоныя вольныя ад кашоў.</verse>
				<verse number="8">У бядзе ты паклікаў Мяне, і Я выратаваў цябе; адказаў табе з-за заслоны грымотаў, выспрабаваў цябе пры водах Мэрыбы. (Сэлях)</verse>
				<verse number="9">Слухай, народзе Мой! Я буду сьведчыць супраць цябе, Ізраіль, каб ты паслухаў Мяне,</verse>
				<verse number="10">і не было ў цябе бога чужога, і не пакланяўся ты богу чужынцаў!</verse>
				<verse number="11">Я — ГОСПАД, Бог твой, Які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай! Расчыні шырока вусны твае, і Я напоўню іх.</verse>
				<verse number="12">Ды народ Мой не паслухаў голасу Майго, і Ізраіль ня быў паслухмяны Мне.</verse>
				<verse number="13">Дык Я пакінуў іх закамянеласьці сэрца іхняга, і яны хадзілі паводле намераў сваіх.</verse>
				<verse number="14">О, калі б народ Мой паслухаў Мяне, калі б Ізраіль хадзіў шляхамі Маімі,</verse>
				<verse number="15">Я б неўзабаве ўпакорыў ворагаў іхніх, і супраць прыгнятальнікаў іхніх павярнулася б рука Мая.</verse>
				<verse number="16">Тыя, што ГОСПАДА ненавідзяць, падпарадкаваліся б ім, а шчасьце іхняе трывала б на вякі.</verse>
				<verse number="17">І Я карміў бы іх з тлустасьці пшаніцы, мёдам са скалы насычаў бы іх”.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="82">
				<verse number="1">Псальм Асафа. Бог стаіць на сходзе багоў, сярод багоў Ён судзіць:</verse>
				<verse number="2">Дакуль будзеце судзіць беззаконна і ўздымаць абліччы бязбожнікаў? (Сэлях)</verse>
				<verse number="3">Судзіце беднага і сірату; убогага і бедака апраўдайце.</verse>
				<verse number="4">Ратуйце беднага і гаротнага, з рукі бязбожнікаў вызваляйце!</verse>
				<verse number="5">Нічога ня ведаюць і не разумеюць, і ў цемры ходзяць; і захісталіся ўсе падваліны зямлі!</verse>
				<verse number="6">Я сказаў: “Вы — богі, усе вы — сыны Найвышэйшага,</verse>
				<verse number="7">аднак, вы памрацё, як людзі, упадзеце, як адзін з князёў.</verse>
				<verse number="8">Паўстань, Божа, судзі зямлю, бо Ты возьмеш у спадчыну ўсе народы.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="83">
				<verse number="1">Сьпеў. Псальм Асафа.</verse>
				<verse number="2">Божа! Не маўчы, і ня будзь у маўчаньні і ў супакоі, Божа!</verse>
				<verse number="3">Бо вось, узварухнуліся ворагі Твае, і ненавісьнікі Тваі паднялі галаву.</verse>
				<verse number="4">Супраць народу Твайго яны кнуюць [намеры] таемныя і радзяцца супраць тых, каго Ты ахоўваеш.</verse>
				<verse number="5">Яны сказалі: “Хадзіце і сатрэм іх між народамі, і імя Ізраіля ня будзе ўзгадвацца болей”.</verse>
				<verse number="6">Бо радзіліся яны аднадумна, супраць Цябе заключылі запавет</verse>
				<verse number="7">намёты Эдому і Ізмаэляне, Мааў і Агаране,</verse>
				<verse number="8">Геваль і Амон і Амалек, Філістынцы і жыхары Тыру.</verse>
				<verse number="9">І Асур далучыўся да іх, стаўся ён рамяном для сыноў Лёта. (Сэлях)</verse>
				<verse number="10">Зрабі ж Ты ім як Мадыяну, як Сісэры, як Явіну ля ручая Кішон,</verse>
				<verse number="11">якія зьнішчаныя каля Эндору, сталіся як гной на зямлі.</verse>
				<verse number="12">Учыні з імі, з магнатамі іхнімі як з Арэвам і Зэвам, і з усімі князямі іхнімі, як з Зэвахам і Сальмунам,</verse>
				<verse number="13">якія казалі: “Возьмем сабе ў спадчыну сялібы Божыя!”</verse>
				<verse number="14">Божа мой! Зрабі іх як [пыл у] віхуры, як салому пад ветрам!</verse>
				<verse number="15">Як агонь паліць лясы і як полымя апальвае горы,</verse>
				<verse number="16">гэтак перасьледуй Ты іх бурай Тваёю і віхрам Тваім напалохай!</verse>
				<verse number="17">Напоўні сорамам твары іхнія, і будуць шукаць імя Тваё, ГОСПАДЗЕ.</verse>
				<verse number="18">Няхай будуць асаромленыя і спалоханыя навечна, няхай будуць у сораме і загінуць,</verse>
				<verse number="19">і пазнаюць, што імя Тваё — ГОСПАД, і толькі Ты — Найвышэйшы над усёй зямлёю.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="84">
				<verse number="1">Кіраўніку хору: на лад Гітыт. Сыноў Караха. Псальм.</verse>
				<verse number="2">Як умілаваныя сялібы Твае, ГОСПАД Магуцьцяў!</verse>
				<verse number="3">Прагне і тужыць душа мая па панадворках ГОСПАДА; сэрца маё і цела маё весяляцца ў Богу Жывым.</verse>
				<verse number="4">Нават птушка адшукала дом, ластаўка — гняздо для сябе, дзе птушанятак сваіх укладае: ля ахвярнікаў Тваіх, ГОСПАД Магуцьцяў, Валадар мой і Бог мой!</verse>
				<verse number="5">Шчасьцівыя тыя, што жывуць у доме Тваім, заўсёды яны выхваляюць Цябе. (Сэлях)</verse>
				<verse number="6">Шчасьлівы чалавек, сіла якога ў Табе, і ў сэрцы якога дарога [да Цябе]!</verse>
				<verse number="7">Праходзячы далінаю Бака, яны адкрываюць крыніцы, і дождж раньні пакрывае яе дабраслаўленьнем.</verse>
				<verse number="8">Ідуць яны ад сілы да сілы, і прыходзяць да Бога на Сыён.</verse>
				<verse number="9">ГОСПАДЗЕ, Божа Магуцьцяў, пачуй малітву маю! Прыхілі вуха, Божа Якубавы! (Сэлях)</verse>
				<verse number="10">Божа, шчыце наш! Зірні і паглядзі на аблічча памазанца Твайго!</verse>
				<verse number="11">Бо [адзін] дзень на панадворку Тваім лепшы за тысячу [іншых]; я выбіраю стаяць ля парога ў доме Божым, чым жыць у намётах беззаконьня.</verse>
				<verse number="12">Бо ГОСПАД Бог ёсьць сонца і шчыт; ГОСПАД дае ласку і славу, і не адмовіць дабра аніякага тым, што ў беззаганнасьці ходзяць.</verse>
				<verse number="13">ГОСПАД Магуцьцяў! Шчасьлівы чалавек, які на Цябе спадзяецца!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="85">
				<verse number="1">Кіраўніку хору. Сыноў Караха. Псальм.</verse>
				<verse number="2">Ты зьявіў ласку, ГОСПАДЗЕ, для зямлі Тваёй, Ты вярнуў палон Якуба.</verse>
				<verse number="3">Ты дараваў віну народу Твайго, Ты пакрыў усе грахі іхнія. (Сэлях)</verse>
				<verse number="4">Ты стрымаў усю лютасьць Тваю, адвярнуў жар гневу Твайго.</verse>
				<verse number="5">Вярні нас, Божа збаўленьня нашага, і супыні абурэньне Тваё на нас.</verse>
				<verse number="6">Няўжо вечна будзеш гневацца на нас і гнеў Твой працягнеш з пакаленьня ў пакаленьне?</verse>
				<verse number="7">Няўжо не павернешся, каб ажывіць нас, каб народ Твой узрадаваўся ў Табе?</verse>
				<verse number="8">Дай нам убачыць, ГОСПАДЗЕ, міласэрнасьць Тваю, і збаўленьне Тваё дай нам!</verse>
				<verse number="9">Паслухаю, што кажа Бог ГОСПАД, бо Ён кажа пра супакой для народу Свайго і для багабойных Сваіх, і няхай не зьвяртаюцца яны да глупоты. (Сэлях)</verse>
				<verse number="10">Вось, блізка збаўленьне Ягонае для тых, што баяцца Яго, каб слава [Божая] пасялілася на зямлі нашай.</verse>
				<verse number="11">Міласэрнасьць і праўда сустрэнуцца, праведнасьць і супакой пацалуюцца.</verse>
				<verse number="12">Праўда ўзыйдзе з зямлі, і праведнасьць з неба глядзець будзе.</verse>
				<verse number="13">І ГОСПАД дасьць даброцьце, і зямля наша дасьць ураджай свой.</verse>
				<verse number="14">Праведнасьць будзе ісьці перад абліччам Яго і будзе стаяць на шляху крокаў Ягоных.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="86">
				<verse number="1">Малітва Давіда. Прыхілі, ГОСПАДЗЕ, вуха Тваё, адкажы мне, бо я — бедны і прыгнечаны.</verse>
				<verse number="2">Захавай душу маю, бо я багабойны. Збаў Ты, Божа, слугу Твайго, які на Цябе спадзяецца.</verse>
				<verse number="3">Зьлітуйся нада мною, Госпадзе, бо я клічу да Цябе ўвесь дзень.</verse>
				<verse number="4">Узрадуй душу слугі Твайго, бо да Цябе, Госпадзе, я душу маю ўзьнімаю.</verse>
				<verse number="5">Бо Ты, Госпадзе, — добры і літасьцівы, і вельмі міласэрны для ўсіх, што Цябе клічуць.</verse>
				<verse number="6">Прыхілі вуха, ГОСПАДЗЕ, на малітву маю і выслухай голас маленьня майго!</verse>
				<verse number="7">У дзень тугі маёй я клічу Цябе, бо Ты адкажаш мне.</verse>
				<verse number="8">Няма між багамі падобнага да Цябе, Госпадзе, і няма такіх чынаў, як Твае.</verse>
				<verse number="9">Усе народы, якія Ты стварыў, прыйдуць і паклоняцца прад абліччам Тваім, Госпадзе, і будуць ушаноўваць імя Тваё.</verse>
				<verse number="10">Бо Ты — вялікі і робіш цуды, Ты — Бог, толькі Ты адзін.</verse>
				<verse number="11">Навучы мяне, ГОСПАДЗЕ, шляху Твайму, каб хадзіў я ў праўдзе Тваёй; з’яднай сэрца маё, каб баялася імя Твайго.</verse>
				<verse number="12">Буду славіць Цябе, Госпадзе, Божа мой, усім сэрцам маім, і буду ўшаноўваць імя Тваё на вякі.</verse>
				<verse number="13">Бо міласэрнасьць Твая нада мною вялікая, і Ты выратаваў душу маю з глыбіні пекла.</verse>
				<verse number="14">Божа, пыхлівы паўстаў супраць мяне, і грамада моцных шукае душу маю, і на Цябе не зважаюць яны.</verse>
				<verse number="15">Але Ты, Госпадзе, — Бог спагадлівы і літасьцівы, павольны да гневу і багаты на міласэрнасьць і праўду.</verse>
				<verse number="16">Павярніся да мяне і зьлітуйся нада мною; дай сілу Тваю слузе Твайму і збаў сына служкі Тваёй!</verse>
				<verse number="17">Учыні Ты для мяне знак добрасьці Тваёй, і ўгледзяць гэта тыя, што ненавідзяць мяне, і будуць асаромленыя, бо Ты, ГОСПАДЗЕ, мне дапамог і пацешыў мяне.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="87">
				<verse number="1">Сыноў Караха. Псальм. Сьпеў. Угрунтаваньне ягонае на гарах сьвятых.</verse>
				<verse number="2">Любіць ГОСПАД брамы Сыёну больш за ўсе іншыя сялібы Якуба.</verse>
				<verse number="3">Слаўныя [рэчы] казаныя пра цябе, горад Божы! (Сэлях)</verse>
				<verse number="4">Узгадаю пра Рагаў і Бабілён перад тымі, што ведаюць мяне. Вось, Філістына і Тыр разам з Кушам [скажуць]: “Гэты нарадзіўся там”.</verse>
				<verse number="5">А пра Сыён будуць казаць: “Той чалавек і той чалавек нарадзіўся ў ім, і Найвышэйшы ўзмацняе яго”.</verse>
				<verse number="6">ГОСПАД палічыць, запісваючы народы: “Гэты нарадзіўся там”. (Сэлях)</verse>
				<verse number="7">І тыя, што сьпяваюць, і тыя, што таньчаць [скажуць]: “Усе мае крыніцы ў Табе!”.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="88">
				<verse number="1">Сьпеў. Псальм сыноў Караха. Кіраўніку хору: на лад сумны, суцішаны. Навучаньне Гемана Эзрахі.</verse>
				<verse number="2">ГОСПАДЗЕ, Божа збаўленьня майго! Удзень я крычу, і ўначы я перад Табою!</verse>
				<verse number="3">Няхай прыйдзе перад аблічча Тваё малітва мая; прыхілі вуха Тваё да галашэньня майго.</verse>
				<verse number="4">Бо перасычана ліхоцьцем душа мая, і жыцьцё маё дакранаецца да пекла.</verse>
				<verse number="5">Я залічаны да тых, што зыходзяць у магілу; я стаўся, як чалавек, які сілы ня мае.</verse>
				<verse number="6">Сярод памёршых, свабодны, падобны да забітых, што ляжаць у магіле, якіх Ты ўжо не ўзгадваеш, і адсечаны яны ад рукі Тваёй.</verse>
				<verse number="7">Ты кінуў мяне ў яму найглыбейшую, у месца цёмнае, у глыбіню.</verse>
				<verse number="8">Націснула на мяне ярасьць Твая, і ўсімі хвалямі Тваімі прыціснуў Ты мяне. (Сэлях)</verse>
				<verse number="9">Ты аддаліў ад мяне знаёмых маіх, Ты зрабіў мяне агідным для іх; я зьвязаны і выйсьці не магу.</verse>
				<verse number="10">Самлела вока маё ад пакутаў; кожны дзень я клічу Цябе, ГОСПАДЗЕ, і выцягваю да Цябе рукі мае.</verse>
				<verse number="11">Ці Ты зробіш цуд для памёршых? Ці нябожчыкі паўстануць і будуць славіць Цябе? (Сэлях)</verse>
				<verse number="12">Ці будзе абвешчана ў магіле міласэрнасьць Твая, і вернасьць Твая — у [месцы] загубы?</verse>
				<verse number="13">Ці ў цемры даведаюцца пра цуды Твае, і пра справядлівасьць Тваю — у зямлі забыцьця?</verse>
				<verse number="14">Але я галашу да Цябе, ГОСПАДЗЕ, і раніцаю малітва мая сустракае Цябе.</verse>
				<verse number="15">Дзеля чаго, ГОСПАДЗЕ, Ты пакінуў душу маю, хаваеш аблічча Тваё ад мяне?</verse>
				<verse number="16">З маленства я прыгнечаны і паміраю; пераносячы жахі Твае, я зьнямогся.</verse>
				<verse number="17">Нада мною прайшоў жар [гневу] Твайго, пагрозы Твае вынішчаюць мяне,</verse>
				<verse number="18">атачаюць мяне, як вада, кожны дзень, абступаюць мяне разам.</verse>
				<verse number="19">Ты аддаліў ад мяне тых, што любяць [мяне], і бліжніх, знаёмыя мае — у цемры.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="89">
				<verse number="1">Навучаньне Этана Эзрахі.</verse>
				<verse number="2">Пра міласэрнасьць ГОСПАДА буду сьпяваць вечна; з пакаленьня ў пакаленьне буду апавядаць пра вернасьць Тваю вуснамі маімі.</verse>
				<verse number="3">Бо я сказаў: “Навечна збудаваная міласэрнасьць, на нябёсах Ты ўгрунтаваў вернасьць Тваю”.</verse>
				<verse number="4">“Я заключыў запавет Мой з выбранцам Маім, прысягнуў Давіду, слузе Майму:</verse>
				<verse number="5">На вякі ўгрунтую насеньне тваё, збудую пасад твой з пакаленьня ў пакаленьне. (Сэлях)</verse>
				<verse number="6">І нябёсы славяць цуды Твае, ГОСПАДЗЕ, і вернасьць Тваю — у зграмаджэньні сьвятых.</verse>
				<verse number="7">Бо хто параўнаецца ў аблоках з ГОСПАДАМ? Хто падобны да ГОСПАДА сярод сыноў Божых?</verse>
				<verse number="8">Бог гэтак страшлівы на нарадзе сьвятых, і страшны для ўсіх, што вакол Яго.</verse>
				<verse number="9">ГОСПАДЗЕ, Божа Магуцьцяў, хто гэтакі моцны, як Ты, ГОСПАДЗЕ? І вернасьць Твая навакол Цябе.</verse>
				<verse number="10">Ты пануеш над узьнёсласьцю мора, і калі хвалі ўздымаюцца, Ты іх сьцішаеш.</verse>
				<verse number="11">Ты скрышыў Рагава, быццам параненага; рамяном моцы Тваёй Ты раскідаў ворагаў Тваіх.</verse>
				<verse number="12">Тваё ёсьць неба, і Твая — зямля; сусьвет і ўсё, што ў ім, Ты заснаваў.</verse>
				<verse number="13">Поўнач і поўдзень — Ты іх стварыў; Табор і Гермон радуюцца дзеля імя Твайго.</verse>
				<verse number="14">Рамяно Тваё магутнае; рука Твая дужая, ўзьнятая правіца Твая.</verse>
				<verse number="15">Праведнасьць і суд — падставы пасаду Твайго; міласэрнасьць і праўда ідуць перад абліччам Тваім.</verse>
				<verse number="16">Шчасьлівы народ, які ведае трубны голас Твой. ГОСПАДЗЕ, яны ходзяць ў сьвятле аблічча Твайго!</verse>
				<verse number="17">У іменьні Тваім будуць радавацца яны ўвесь дзень, і праведнасьцю Тваёй будуць узвышаны.</verse>
				<verse number="18">Бо Ты — краса сілы іхняй, і праз ласку Тваю ўзьняты рог наш.</verse>
				<verse number="19">Бо ад ГОСПАДА шчыт наш, і ад Сьвятога Ізраіля валадар наш.</verse>
				<verse number="20">Тады гаворачы у відзежы да багабойнага Твайго, Ты сказаў: “Я даў успамогу волату, узвысіў юнака з народу.</verse>
				<verse number="21">Знайшоў Я Давіда, слугу Майго, сьвятым алеем Маім памазаў яго.</verse>
				<verse number="22">Рука Мая ўмацуе яго, і плячо Маё ўзмоцніць яго.</verse>
				<verse number="23">Не пераможа вораг яго, і сын беззаконьня не асіліць яго.</verse>
				<verse number="24">І скрышу перад абліччам ягоным тых, што прыгнятаюць яго, а тых, што ненавідзяць яго, павалю.</verse>
				<verse number="25">І будзе вернасьць Мая і міласэрнасьць Мая з ім, і ў імя Маё ўзьнясецца рог ягоны.</verse>
				<verse number="26">І палажу руку ягоную на мора, а правіцу ягоную — на рэках.</verse>
				<verse number="27">Ён будзе клікаць Мяне: “Ты — Бацька Мой, Ты — Бог мой і скала збаўленьня майго!”</verse>
				<verse number="28">Я зраблю яго першародным, найвышэйшым між валадароў зямлі.</verse>
				<verse number="29">Навякі захоўваючы, захаваю для яго міласэрнасьць Маю, і запавет Мой з ім будзе верным.</verse>
				<verse number="30">І зраблю, што насеньне ягонае будзе трываць вечна, і пасад ягоны — як дні нябёсаў.</verse>
				<verse number="31">Калі сыны ягоныя пакінуць закон Мой і ня будуць хадзіць паводле судоў Маіх,</verse>
				<verse number="32">калі парушаць пастановы Мае і прыказаньняў Маіх ня будуць захоўваць,</verse>
				<verse number="33">Я наведаю правіны іхнія з кіем, і карамі беззаконьні іхняе,</verse>
				<verse number="34">але міласэрнасьці Маёй не забяру ў яго, і вернасьці Маёй ня здраджу.</verse>
				<verse number="35">Не парушу Я запавету Майго і таго, што выйшла з вуснаў Маіх, не зьмяню.</verse>
				<verse number="36">Раз Я пакляўся ў сьвятасьці Маёй, што не схлушу Давіду.</verse>
				<verse number="37">Насеньне ягонае будзе на вякі, і пасад ягоны — як сонца перада Мною.</verse>
				<verse number="38">Як месяц будзе умацаваны ён на вякі, а сьведка ў небе — верны. (Сэлях)</verse>
				<verse number="39">Але Ты пакінуў і пагрэбаваў, адвярнуўся ад памазанца Твайго!</verse>
				<verse number="40">Ты пагардзіў запаветам са слугою Тваім, кінуў на зямлю дыядэму ягоную.</verse>
				<verse number="41">Ты збурыў усе загарадкі ягоныя, прывёў загубу ў замкі ягоныя.</verse>
				<verse number="42">Усе, што праходзілі дарогаю, рабавалі яго; ён стаўся ганьбаю для суседзяў сваіх.</verse>
				<verse number="43">Ты ўзьняў правіцы тых, што перасьледавалі яго, і ўзрадаваў ўсіх ворагаў ягоных.</verse>
				<verse number="44">Ты назад павярнуў джала мяча ягонага і ня даў перамогі ў вайне,</verse>
				<verse number="45">Ты прыбраў бляск ягоны і пасад яго паваліў на зямлю.</verse>
				<verse number="46">Ты скараціў дні моладасьці ягонай, ганьбай пакрыў яго. (Сэлях)</verse>
				<verse number="47">Як доўга, ГОСПАДЗЕ? Ці назаўсёды Ты будзеш хавацца? Ці будзе палаць як агонь ярасьць Твая?</verse>
				<verse number="48">Узгадай, які век мой, якой марнасьцю Ты стварыў ўсіх сыноў чалавечых!</verse>
				<verse number="49">Хто з людзей можа жыць і ня ўгледзіць сьмерці? Хто выбавіць душу сваю з рукі пекла? (Сэлях)</verse>
				<verse number="50">Дзе, Госпадзе, даўнейшая міласэрнасьць Твая, як Ты прысягаў Давіду ў вернасьці Тваёй!</verse>
				<verse number="51">Узгадай, Госпадзе, ганьбу слугаў Тваіх, што ў нутры я нашу ад усіх народаў шматлікіх,</verse>
				<verse number="52">якою зьневажаюць ворагі Твае, ГОСПАДЗЕ, якой зьневажаюць сьляды памазанца Твайго!</verse>
				<verse number="53">Няхай будзе дабраслаўлёны ГОСПАД на вякі. Амэн! Амэн!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="90">
				<verse number="1">Малітва Майсея, мужа Божага. Госпадзе, Ты быў для нас сялібаю з пакаленьня ў пакаленьне!</verse>
				<verse number="2">Перш, чым горы нарадзіліся, і Ты даў кшталт зямлі і сусьвету, ад веку і на вякі Ты ёсьць Бог.</verse>
				<verse number="3">Ты вяртаеш у друз чалавека і кажаш: “Вярніцеся, сыны Адама!”</verse>
				<verse number="4">Бо тысяча год перад вачыма Тваімі — як учорашні дзень, што мінуў, і варта начная.</verse>
				<verse number="5">Ты іх зносіш [разводзьдзем]; яны — як сон; і як трава, якая раніцаю зелянее,</verse>
				<verse number="6">раніцаю квітнее яна і зелянее, а ўвечары зрэжуць яе і сохне.</verse>
				<verse number="7">Бо мы зьнікаем ад гневу Твайго, ад ярасьці Тваёй мы спалоханыя.</verse>
				<verse number="8">Ты паклаў беззаконьні нашыя перад Сабою, нашыя схаваныя [грахі] — перад сьветласьцю аблічча Твайго.</verse>
				<verse number="9">Бо ўсе дні нашыя прападаюць ад абурэньня Твайго, гады нашы сканчваюцца, быццам той уздых.</verse>
				<verse number="10">Дзён гадоў нашых — гадоў семдзесят, а як пры сіле — гадоў восемдзесят; і найлепшае ў іх — гарапашнасьць і ліхоцьце, бо прамінаюць яны шыбка, і мы адлятаем.</verse>
				<verse number="11">Хто ведае моц гневу Твайго і абурэньне Тваё, што як страх прад Табою?</verse>
				<verse number="12">Лічыць нашыя дні навучы Ты нас, каб прыдбаць нам мудрае сэрца.</verse>
				<verse number="13">Павярніся, ГОСПАДЗЕ! Дакуль Ты? Пашкадуй слугаў Тваіх!</verse>
				<verse number="14">Насыць нас раніцаю міласэрнасьцю Тваёй, каб мы весяліліся і радаваліся ў-ва ўсе нашы дні.</verse>
				<verse number="15">Узрадуй Ты нас паводле дзён, у якія Ты прыгнятаў нас, і паводле гадоў, у якія мы бачылі ліхое.</verse>
				<verse number="16">Няхай зьявіцца над слугамі Тваімі справа Твая, і веліч Твая — над сынамі іхнімі.</verse>
				<verse number="17">Няхай хараство Госпада, Бога нашага, будзе над намі і ўмацуе справы рук нашых. Умацуй Ты справы рук нашых!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="91">
				<verse number="1">Той, які жыве пад заслонай Найвышэйшага і пад ценем Усемагутнага,</verse>
				<verse number="2">кажа да ГОСПАДА: “Ты – прыстанішча маё і цьвярдыня мая, мой Бог, на Якога спадзяюся”.</verse>
				<verse number="3">Бо Ён выратуе цябе ад пасткі птушкалова, ад пошасьці сьмяротнай.</verse>
				<verse number="4">Пер’ем Сваім закрые цябе, і пад крыламі Ягонымі будзеш мець надзею; праўда Ягоная — шчыт і заслона.</verse>
				<verse number="5">Не спалохаешся страху ўначы, ані стралы, якая ўдзень ляціць,</verse>
				<verse number="6">ані пошасьці, якая ў цемры прыходзіць, ані заразы, якая сярод белага дня пустошыць.</verse>
				<verse number="7">Тысяча побач з табой упадзе і дзесяць тысячаў праваруч ад цябе, а да цябе яна не падыйдзе.</verse>
				<verse number="8">Толькі вачыма тваімі глядзець будзеш і ўбачыш з бязбожнымі расплату.</verse>
				<verse number="9">За тое, што ты ГОСПАДА, прыбежышча сваё, і Найвышэйшага выбраў за сялібу сабе,</verse>
				<verse number="10">не спаткае цябе злое, і пакараньне не наблізіцца да намёту твайго.</verse>
				<verse number="11">Бо Ён анёлам Сваім загадае пра цябе, каб захоўвалі цябе на ўсіх шляхах тваіх.</verse>
				<verse number="12">На руках панясуць цябе, каб не спатыкнуўся аб камень нагою тваёю.</verse>
				<verse number="13">Па ільвах і гадзюках хадзіць будзеш, львянятаў і цмокаў патопчаш.</verse>
				<verse number="14">“За тое, што ён Мяне ўзьлюбіў, збаўлю яго; узвышу яго, бо імя Маё ведае.</verse>
				<verse number="15">Будзе клікаць Мяне, і Я адкажу яму; у бядзе Я буду з ім, выратую яго і ўшаную яго.</verse>
				<verse number="16">Доўгімі днямі насычу яго і дам убачыць збаўленьне Маё”.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="92">
				<verse number="1">Псальм. Сьпеў на дзень суботы.</verse>
				<verse number="2">Добра славіць ГОСПАДА і выслаўляць імя Тваё, Найвышэйшы!</verse>
				<verse number="3">Апавядаць раніцаю міласэрнасьць Тваю, і вернасьць Тваю — ўначы,</verse>
				<verse number="4">на дзесяціструнным псалтыры і на гусьлях граючы.</verse>
				<verse number="5">Бо Ты ўзьвесяліў мяне, ГОСПАДЗЕ, справамі Тваімі, творам рук Тваіх буду радавацца.</verse>
				<verse number="6">Якія вялікія ўчынкі Твае, ГОСПАДЗЕ; вельмі глыбокія думкі Твае.</verse>
				<verse number="7">Чалавек бязглузды ня будзе ведаць, і дурань не зразумее гэтага.</verse>
				<verse number="8">Калі бязбожнікі зелянеюць, як трава, і ўсе ліхадзеі квітнеюць, няхай будуць яны зьнішчаны на вякі!</verse>
				<verse number="9">А Ты, ГОСПАДЗЕ, узвышаны навекі!</verse>
				<verse number="10">Бо вось ворагі Твае, ГОСПАДЗЕ, бо вось ворагі Твае загінуць, і будуць расьцярушаныя ўсе ліхадзеі.</verse>
				<verse number="11">І Ты ўзнясеш мой рог, як у аднарога, я буду памазаны сьвежым алеем.</verse>
				<verse number="12">Будуць глядзець вочы мае на ворагаў маіх, і пра злачынцаў, якія паўсталі супраць мяне, пачуюць вушы мае.</verse>
				<verse number="13">Праведнік быццам пальма зелянее, ён расьце, як той кедр на Лібане.</verse>
				<verse number="14">Насаджаныя ў доме ГОСПАДА, зелянеюць на панадворках Бога нашага.</verse>
				<verse number="15">Яны плод свой даюць і ў старасьці, яны сакавітыя і сьвежыя,</verse>
				<verse number="16">каб абвяшчаць, што ГОСПАД справядлівы, скала мая, і няма ў Ім беззаконьня.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="93">
				<verse number="1">ГОСПАД валадарыць, апрануўся ў веліч, апрануўся ГОСПАД у моц і падперазаўся. Ён сусьвет умацаваў, што не захістаецца.</verse>
				<verse number="2">Умацаваны пасад Твой ад спрадвечных часоў; і Ты — спакон вякоў!</verse>
				<verse number="3">Узьнімаюць рэкі, ГОСПАДЗЕ, узьнімаюць рэкі голас свой, узьнімаюць рэкі хвалі свае.</verse>
				<verse number="4">Слаўнейшы за голас водаў вялікіх, за хвалі марскія — слаўны на вышынях ГОСПАД.</verse>
				<verse number="5">Сьведчаньні Твае вельмі верныя; сьвятасьць аздабляе дом Твой, ГОСПАДЗЕ, на вечныя дні!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="94">
				<verse number="1">Божа помсты, ГОСПАДЗЕ, Божа помсты, зазьзяй!</verse>
				<verse number="2">Узьніміся, Судзьдзя зямлі, аднагародзь пыхліўцам за тое, што зрабілі яны!</verse>
				<verse number="3">Дакуль бязбожнікі, ГОСПАДЗЕ, дакуль бязбожнікі будуць радавацца?</verse>
				<verse number="4">[Дакуль] будуць плявузгаць, гаварыць дзёрзка, прамаўляць усе злачынцы.</verse>
				<verse number="5">Яны крышаць народ Твой, ГОСПАДЗЕ, прыціскаюць спадчыну Тваю.</verse>
				<verse number="6">Удоваў і прыхадняў мардуюць і сіротаў забіваюць,</verse>
				<verse number="7">і кажуць: “Ня ўбачыць гэтага ГОСПАД, і не даведаецца Бог Якубавы!”</verse>
				<verse number="8">Зразумейце, бязглуздыя з народу! І калі, бязглуздыя, паразумнееце?</verse>
				<verse number="9">Ці ж Той, Які вуха стварыў, не пачуе? Ці ж Той, Які вока ўфармаваў, ня ўбачыць?</verse>
				<verse number="10">Ці ж Той, Які навучае народы, ня будзе караць, Той, Які вучыць чалавека ведам?</verse>
				<verse number="11">ГОСПАД ведае думкі чалавечыя, што яны — марнасьць.</verse>
				<verse number="12">Шчасьлівы чалавек, якога Ты, ГОСПАДЗЕ, навучаеш і вучыш яго закону Твайму,</verse>
				<verse number="13">каб быў ён у супакоі ў дні ліхія, пакуль выкапаны будзе дол для бязбожніка.</verse>
				<verse number="14">Бо не адкіне ГОСПАД народ Свой, і спадчыну Сваю не пакіне.</verse>
				<verse number="15">Бо зьвернецца суд да справядлівасьці, і пойдуць за ім усе правыя сэрцам.</verse>
				<verse number="16">Хто за мяне супраць злачынцаў паўстане? Хто заступіцца за мяне супраць тых, што робяць злачынства?</verse>
				<verse number="17">Калі б ГОСПАД ня быў успамогай мне, хутка душа мая пасялілася б у [месцы] маўчаньня.</verse>
				<verse number="18">Калі я сказаў: “Хістаецца нага мая!”, міласэрнасьць Твая, ГОСПАДЗЕ, ўмацавала мяне.</verse>
				<verse number="19">Калі мноства цяжкіх думак у нутры маім, пацяшэньні Твае падбадзёрваюць душу маю.</verse>
				<verse number="20">Ці ж можа таварышаваць з Табою пасад загубы, які чыніць ліхоцьце супраць пастановы [Тваёй]?</verse>
				<verse number="21">Яны зьбіраюцца супраць душы праведніка і кроў нявінную асуджаюць.</verse>
				<verse number="22">Але ГОСПАД стаўся умацаваным замкам для мяне, і Бог мой — скалой прыстанішча майго.</verse>
				<verse number="23">І зьверне Ён на іх злачынства іхняе, і ў ліхоце іхняй вынішчыць іх; вынішчыць іх ГОСПАД, Бог наш.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="95">
				<verse number="1">Хадземце, будзем весяліцца ў ГОСПАДЗЕ, усклікаць Скале збаўленьня нашага!</verse>
				<verse number="2">Станьма перад абліччам Яго з падзякаю, гімны ўсклікайма Яму!</verse>
				<verse number="3">Бо ГОСПАД ёсьць Бог вялікі і Валадар вялікі над усімі багамі.</verse>
				<verse number="4">У руцэ Ягонай глыбіні зямлі, і Ягоныя вяршыні найвышэйшыя гор.</verse>
				<verse number="5">Ягонае мора, бо Ён яго ўчыніў, і сухазем’е рукі Ягоныя ўкшталтавалі.</verse>
				<verse number="6">Прыйдзіце, суклонімся і ўпадзем, укленчым прад Госпадам, Тварцом нашым!</verse>
				<verse number="7">Бо Ён ёсьць Бог наш, а мы — народ чарады Ягонай і авечкі рукі Ягонай. Сёньня, калі пачуеце голас Ягоны,</verse>
				<verse number="8">ня рабіце цьвёрдымі сэрцы вашыя, як у Мэрыбе, як у дзень выпрабаваньня ў пустыні,</verse>
				<verse number="9">дзе бацькі вашыя выпрабоўвалі Мяне, спакушалі Мяне, хоць і бачылі справы Мае!</verse>
				<verse number="10">Сорак гадоў Я брыдзіўся пакаленьнем гэтым, і Я сказаў: “Яны — народ, што блукаецца сэрцам, і яны не спазналі шляхоў Маіх”.</verse>
				<verse number="11">Дык Я прысягнуў у гневе Маім, што яны ня ўвойдуць ў супачынак Мой.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="96">
				<verse number="1">Сьпявайце ГОСПАДУ новы сьпеў, сьпявайце ГОСПАДУ, уся зямля!</verse>
				<verse number="2">Сьпявайце ГОСПАДУ, дабраслаўляйце імя Ягонае! З дня на дзень дабравесьціце пра збаўленьне Ягонае!</verse>
				<verse number="3">Абвяшчайце між народамі славу Ягоную, між усімі людзьмі — цуды Ягоныя.</verse>
				<verse number="4">Бо вялікі ГОСПАД і годны [ўсялякай] хвалы, годны страху больш за ўсіх багоў!</verse>
				<verse number="5">Бо ўсе богі народаў — ідалы, а ГОСПАД нябёсы стварыў.</verse>
				<verse number="6">Годнасьць і велічнасьць перад абліччам Ягоным, моц і краса — у сьвятыні Ягонай.</verse>
				<verse number="7">Аддайце ГОСПАДУ, плямёны народаў, аддайце ГОСПАДУ славу і моц!</verse>
				<verse number="8">Аддайце ГОСПАДУ славу імя Ягонага, нясіце дары і ідзіце ў панадворкі Ягоныя.</verse>
				<verse number="9">Пакланіцеся ГОСПАДУ ў велічы сьвятыні; дрыжыце перад абліччам Яго, усе землі!</verse>
				<verse number="10">Скажыце народам: “ГОСПАД валадарыць! Ён сусьвет умацаваў, каб не пахіснуўся. І будзе судзіць Ён народы паводле справядлівасьці”.</verse>
				<verse number="11">Няхай узьвесяляцца нябёсы і ўзрадуецца зямля; няхай мора гудзе, і ўсё, што ў ім.</verse>
				<verse number="12">Няхай усьцешыцца поле і ўсё, што на ім; і будуць усклікаць тады ўсе дрэвы лясныя,</verse>
				<verse number="13">перад абліччам ГОСПАДА, бо Ён ідзе, бо Ён ідзе судзіць зямлю. Судзіць Ён будзе сусьвет паводле праведнасьці і народы — паводле вернасьці Сваёй.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="97">
				<verse number="1">ГОСПАД валадарыць! Няхай радуецца зямля, няхай весяліцца мноства астравоў!</verse>
				<verse number="2">Хмары і імгла навакол Яго; праведнасьць і суд — падставы пасаду Ягонага.</verse>
				<verse number="3">Агонь ідзе перад абліччам Ягоным і паліць наўкола супраціўнікаў Ягоных.</verse>
				<verse number="4">Маланкі Ягоныя сусьвет асьвятляюць; бачыць гэта зямля і дрыжыць.</verse>
				<verse number="5">Горы топяцца, быццам воск, ад аблічча ГОСПАДА, ад аблічча Госпада ўсёй зямлі.</verse>
				<verse number="6">Апавядаюць нябёсы праведнасьць Ягоную, і ўсе народы бачаць славу Ягоную.</verse>
				<verse number="7">Асаромяцца ўсе, што балванам служаць, што ідаламі сваімі хваляцца. Пакланіцеся Яму, усе богі!</verse>
				<verse number="8">Чуе гэта Сыён і весяліцца, і радуюцца дочкі Юдавы дзеля судоў Тваіх, ГОСПАДЗЕ!</verse>
				<verse number="9">Бо Ты, ГОСПАДЗЕ, над усёй зямлёй Найвышэйшы, Ты ўзьнёсся па-над усімі багамі.</verse>
				<verse number="10">Вы, што любіце ГОСПАДА, ненавідзьце зло! Ён захоўвае душы багабойных Сваіх, з рукі бязбожных выратоўвае іх.</verse>
				<verse number="11">Сьвятло ўзыходзіць для праведніка, і радасьць — для шчырых сэрцам.</verse>
				<verse number="12">Весяліцеся ў ГОСПАДЗЕ, праведнікі, і слаўце на ўспамін сьвятасьці Ягонай!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="98">
				<verse number="1">Псальм. Сьпявайце ГОСПАДУ новы сьпеў, бо Ён цуды ўчыніў! Правіца Ягоная і рамяно сьвятасьці Ягонай здабылі перамогу Яму.</verse>
				<verse number="2">ГОСПАД зьявіў збаўленьне Сваё, перад вачыма народаў адкрыў праведнасьць Сваю.</verse>
				<verse number="3">Узгадаў пра міласэрнасьць Сваю і вернасьць Сваю для дому Ізраіля. Усе канцы зямлі ўбачылі збаўленьне Бога нашага.</verse>
				<verse number="4">Усклікай ГОСПАДУ, уся зямля! Цешцеся, і радуйцеся, і выслаўляйце!</verse>
				<verse number="5">Выслаўляйце ГОСПАДА на гусьлях, на гусьлях і галосным сьпяваньнем!</verse>
				<verse number="6">На трубах і гукам рогу усклікайце перад абліччам Валадара ГОСПАДА!</verse>
				<verse number="7">Няхай мора гудзе і ўсё, што ў ім, сусьвет і ўсё, што жыве ў ім!</verse>
				<verse number="8">Няхай пляскаюць у далоні рэкі, і горы радуюцца разам [з імі]</verse>
				<verse number="9">перад абліччам ГОСПАДА, бо Ён ідзе судзіць зямлю. Сусьвет Ён будзе судзіць паводле праведнасьці і народы — паводле справядлівасьці.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="99">
				<verse number="1">ГОСПАД валадарыць, няхай дрыжаць народы! Ён сеў на херубімаў, няхай ўзварухнецца зямля!</verse>
				<verse number="2">Вялікі ГОСПАД на Сыёне, Ён узвысіўся па-над усімі народамі.</verse>
				<verse number="3">Няхай славяць імя Ягонае вялікае і страшнае; [бо] сьвятое яно!</verse>
				<verse number="4">І моц Валадара, Які любіць суд. Ты ўстанавіў справядлівасьць, Ты суд і праведнасьць учыніў у Якубе.</verse>
				<verse number="5">Узьвялічвайце ГОСПАДА, Бога нашага, і пакланіцеся ля падножжа стоп Ягоных, [бо] сьвяты Ён!</verse>
				<verse number="6">Майсей і Аарон сярод сьвятароў Ягоных, і Самуэль сярод тых, што клічуць імя Ягонае; яны клікалі ГОСПАДА, і Ён адказаў ім.</verse>
				<verse number="7">У слупе воблачным прамаўляў Ён да іх; яны захоўвалі сьведчаньні Ягоныя і пастановы, якія Ён даў ім.</verse>
				<verse number="8">ГОСПАДЗЕ, Божа наш, Ты адказваў ім. Ты быў для іх Богам, Які прабачаў іх і адплочваў за ўчынкі.</verse>
				<verse number="9">Узьвялічвайце ГОСПАДА, Бога нашага, і пакланіцеся перад гарой Яго сьвятою, бо сьвяты ГОСПАД, Бог наш!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="100">
				<verse number="1">Псальм падзякі. Усклікай ГОСПАДУ, ўся зямля!</verse>
				<verse number="2">Служыце ГОСПАДУ з радасьцю, прыходзьце прад аблічча Ягонае з хвалою!</verse>
				<verse number="3">Ведайце, што ГОСПАД ёсьць Бог! Ён нас зрабіў, і мы — Ягоныя, народ Ягоны і авечкі чарады Ягонай.</verse>
				<verse number="4">Уваходзьце ў брамы Ягоныя з падзякай, у панадворкі Ягоныя — з праслаўленьнем! Слаўце Яго, дабраслаўляйце імя Ягонае!</verse>
				<verse number="5">Бо добры ёсьць ГОСПАД, на вякі міласэрнасьць Ягоная і з пакаленьня ў пакаленьне вернасьць Ягоная!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="101">
				<verse number="1">Псальм Давіда. Пра міласэрнасьць і суд буду сьпяваць, Цябе, ГОСПАДЗЕ, буду выслаўляць.</verse>
				<verse number="2">Буду разважаць пра шлях беззаганны. Калі ж Ты прыйдзеш да мяне? Буду хадзіць у беззаганнасьці сэрца майго пасярод дому майго.</verse>
				<verse number="3">Не пастаўлю перад вачыма маімі рэчы нягодныя; учынкі паганыя я ненавіджу, не прылепяцца яны да мяне.</verse>
				<verse number="4">Сэрца падступнае далёка ад мяне, зла не хачу я і ведаць.</verse>
				<verse number="5">Таго, хто ачарняючы, ачарняе таемна бліжняга свайго, я вынішчу; вочы пыхлівыя і сэрца надзьмутае ня буду зносіць.</verse>
				<verse number="6">Вочы мае на верных зямлі, каб жылі пры мне. Той, хто ходзіць па шляху беззаганнасьці, будзе служыць мне.</verse>
				<verse number="7">Ня будзе ў доме маім жыць той, хто здраду кнуе; той, хто гаворыць хлусьліва, ня будзе стаяць перад вачыма маімі.</verse>
				<verse number="8">Раніцаю буду вынішчаць усіх бязбожнікаў зямлі, каб у горадзе ГОСПАДАВЫМ зьнішчыць усіх злачынцаў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="102">
				<verse number="1">Малітва прыгнечанага, калі ён зьнемагаў і перад ГОСПАДАМ вылівае смутак свой.</verse>
				<verse number="2">ГОСПАДЗЕ, пачуй малітву маю, і лямант мой няхай дойдзе да Цябе!</verse>
				<verse number="3">Не хавай аблічча Твайго ад мяне ў дзень уціску, прыхілі да мяне вуха Тваё ў дзень, калі клічу; хутчэй адкажы мне.</verse>
				<verse number="4">Бо зьніклі, як дым, дні мае, і косткі мае выпаленыя як у гарне.</verse>
				<verse number="5">Скошанае як трава і высахлае сэрца маё, ажно забываюся я есьці хлеб свой.</verse>
				<verse number="6">Ад голасу ўздыханьня майго косткі мае прыляпіліся да цела майго.</verse>
				<verse number="7">Я падобны да пэлікана ў пустыні, стаўся як пугач сярод спусташэньня.</verse>
				<verse number="8">Я ня сплю і стаўся як птушка самотная на даху.</verse>
				<verse number="9">Увесь дзень зьняважаюць мяне ворагі мае; тыя, што сьмяюцца з мяне, запрысягнуліся супраць мяне.</verse>
				<verse number="10">Бо я ем попел як хлеб, і напой мой са сьлязамі мяшаю</verse>
				<verse number="11">праз гнеў [Твой] і абурэньне, бо Ты падняў мяне і кінуў.</verse>
				<verse number="12">Дні мае, быццам цені, зьнікаюць, і я сохну, быццам трава.</verse>
				<verse number="13">А Ты, ГОСПАДЗЕ, будзеш жыць на вякі, і памяць Твая — з пакаленьня ў пакаленьне.</verse>
				<verse number="14">Ты паўстанеш, зьлітуешся над Сыёнам, бо час дараваць яму, бо прыйшла пара.</verse>
				<verse number="15">Бо слугі Твае маюць ласку да камянёў ягоных і літасьць — над пылам ягоным.</verse>
				<verse number="16">І будуць баяцца народы імя ГОСПАДА, і ўсе валадары зямныя — славы Тваёй,</verse>
				<verse number="17">бо адбудаваў ГОСПАД Сыён і даў убачыць Сябе ў славе Сваёй.</verse>
				<verse number="18">Ты прыхіліўся да малітвы прыніжанага і не пагардзіў малітвамі іхнімі.</verse>
				<verse number="19">Будзе запісана гэтае будзе для пакаленьня наступнага, і народ, які будзе створаны, будзе хваліць ГОСПАДА,</verse>
				<verse number="20">бо Ён глянуў з вышыні сьвятасьці Сваёй, паглядзеў ГОСПАД з нябёсаў на зямлю,</verse>
				<verse number="21">каб пачуць стогны вязьня, каб вызваліць сыноў, сказаных на сьмерць,</verse>
				<verse number="22">каб апавядалі на Сыёне імя ГОСПАДА, і хвалу Ягоную — ў Ерусаліме,</verse>
				<verse number="23">калі разам зьбяруцца народы і валадарствы, каб служыць ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="24">Змардаваў Ён у дарозе сілу маю, скараціў дні мае.</verse>
				<verse number="25">Я кажу: “Божа мой, не вазьмі Ты мяне ў палове дзён маіх! З пакаленьня ў пакаленьне гады Твае!</verse>
				<verse number="26">Здаўна Ты заснаваў зямлю, і нябёсы — твор рук Тваіх.</verse>
				<verse number="27">Яны згінуць, а Ты застанешся; і ўсе яны, як адзеньне, спарахнеюць, як вопратку іх пераменіш, і яны пераменяцца;</verse>
				<verse number="28">а Ты — Той самы, і гады Твае ня маюць канца!</verse>
				<verse number="29">Сыны слугаў Тваіх будуць жыць, і насеньне іхняе будзе ўмацаванае перад абліччам Тваім.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="103">
				<verse number="1">Псальм Давіда. Дабраславі, душа мая, ГОСПАДА, і ўсё нутро маё — імя Ягонае сьвятое!</verse>
				<verse number="2">Дабраславі, душа мая, ГОСПАДА і не забывайся пра ўсё, што Ён зрабіў!</verse>
				<verse number="3">Ён даруе табе ўсе беззаконьні твае, вылечвае ўсякую немач тваю,</verse>
				<verse number="4">вызваляе ад магілы жыцьцё тваё, літасьцю вялікай і міласэрнасьцю карануе цябе,</verse>
				<verse number="5">насычае дабром старасьць тваю, аднаўляе, як у арла, маладосьць тваю.</verse>
				<verse number="6">Справядлівасьць робіць ГОСПАД і суд для ўсіх прыгнечаных.</verse>
				<verse number="7">Ён зрабіў вядомымі шляхі Свае Майсею, сынам Ізраіля — учынкі Свае.</verse>
				<verse number="8">Спагадлівы і літасьцівы ГОСПАД, павольны да гневу і багаты на міласэрнасьць.</verse>
				<verse number="9">Не назаўсёды Ён гневам палае і не навекі памятае ліхое.</verse>
				<verse number="10">Не паводле грахоў нашых нам Ён дае і не ўчыняе з намі паводле беззаконьняў нашых,</verse>
				<verse number="11">бо як высока неба над зямлёю, так вялікая міласэнасьць Ягоная да тых, што баяцца Яго,</verse>
				<verse number="12">як далёкі ад захаду ўсход, так Ён нашыя правіны ад нас аддаліў,</verse>
				<verse number="13">як літуецца бацька над сынамі, так ГОСПАД літуецца над тымі, што баяцца Яго.</verse>
				<verse number="14">Бо ведае Ён настаўленьне нашае, памятае, што мы — [толькі] пыл.</verse>
				<verse number="15">Дні чалавечыя — як трава; як кветка ў полі, так ён квітнее,</verse>
				<verse number="16">бо пройдзе над ім вецер, і няма яго, і ўжо месца ягонае больш не пазнае яго.</verse>
				<verse number="17">Але міласэрнасьць ГОСПАДА ад веку і на вякі над тымі, што баяцца Яго, і справядлівасьць Ягоная — над сынамі сыноў</verse>
				<verse number="18">тых, якія захоўваюць запавет Ягоны і загады Ягоныя памятаюць, каб выконваць іх.</verse>
				<verse number="19">ГОСПАД умацаваў пасад Свой на нябёсах, і валадарства Ягонае над усім пануе.</verse>
				<verse number="20">Дабраславіце ГОСПАДА, анёлы Ягоныя, магутныя моцаю, што выконваеце слова Ягонае, чуючы голас слова Ягонага!</verse>
				<verse number="21">Дабраславіце ГОСПАДА ўсе войскі Ягоныя, служыцелі Ягоныя, што выконваеце волю Ягоную!</verse>
				<verse number="22">Дабраславіце ГОСПАДА ўсе творы Ягоныя па ўсіх месцах панаваньня Ягонага! Дабраславі, душа мая, ГОСПАДА!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="104">
				<verse number="1">Дабраславі, душа мая, ГОСПАДА! ГОСПАДЗЕ, Божа мой, Ты вельмі вялікі! У годнасьць і велічнасьць Ты апрануўся!</verse>
				<verse number="2">Ты ахінуўся ў сьвятло, быццам у шату, Ты раскінуў нябёсы, як намёт.</verse>
				<verse number="3">Ты паставіў над водамі хорамы Твае, Ты паставіў хмары як рыдван Твой, Ты ходзіш на крылах ветру.</verse>
				<verse number="4">Ты робіш вятры анёламі Тваімі, служыцелямі Тваімі — агонь, што палае.</verse>
				<verse number="5">Ты паставіў зямлю на мейсцы яе, ня можа яна пахіснуцца на вякі вечныя.</verse>
				<verse number="6">Бяздоньнямі, як вопраткай, закрыў Ты яе; па-над горамі воды стаялі.</verse>
				<verse number="7">Перад пагрозай Тваёй яны уцякалі, перад голасам грымотаў Тваіх адступаліся.</verse>
				<verse number="8">Узьнімаліся горы, зыходзілі раўніны на месцы, якія Ты заснаваў для іх.</verse>
				<verse number="9">Ты паклаў ім мяжу, якую не пяройдуць; ня вернуцца, каб закрыць зямлю.</verse>
				<verse number="10">Ты пасылаеш крыніцы для ручаёў, яны цякуць паміж гораў,</verse>
				<verse number="11">пояць усіх зьвяроў палявых, праганяюць дзікія аслы смагу сваю.</verse>
				<verse number="12">Над імі жывуць птушкі нябесныя, праз вецьце голас падаюць.</verse>
				<verse number="13">Ты поіш горы з хорамаў Тваіх; пладамі дзеяў Тваіх зямля насычаецца.</verse>
				<verse number="14">Ты ўзрошчваеш траву для скаціны і расьліны для працы чалавеку, каб вырастаў хлеб з зямлі</verse>
				<verse number="15">і віно, якое сэрца людзям весяліць, і алей, ад якога твар іх блішчыць, і хлеб, які сэрца людзей умацоўвае.</verse>
				<verse number="16">Насычаюцца дрэвы ГОСПАДАВЫ, кедры Лібанскія, якія Ён пасадзіў.</verse>
				<verse number="17">Там птушкі робяць гнёзды, бусел на кіпарысе [мае] дом свой.</verse>
				<verse number="18">Высокія горы — для сарнаў, скалы — прыстанішча для горных мышэй.</verse>
				<verse number="19">Ён месяц зрабіў, [каб вызначаць] пару; сонца ведае захад свой.</verse>
				<verse number="20">Ты цемру кладзеш, і стаецца ноч, у ёй рухаюцца ўсе зьвяры лясныя.</verse>
				<verse number="21">Львяняты рыкаюць пра здабычу, шукаючы ў Бога пажывы.</verse>
				<verse number="22">Як узыйдзе сонца, яны зьбіраюцца разам і ў логвах залягаюць.</verse>
				<verse number="23">Выходзіць чалавек на дзеі свае і на працу сваю аж да вечара.</verse>
				<verse number="24">Якія шматлікія, ГОСПАДЗЕ, дзеі Твае! Усё Ты ў мудрасьці ўчыніў, зямля поўная даброцьцяў Тваіх.</verse>
				<verse number="25">Вось мора: вялікае і шырокае на абодва бакі; там рухаецца безьліч жывёлаў малых і вялікіх;</verse>
				<verse number="26">там караблі ходзяць, левіятан, якога Ты ўфармаваў, гуляе ў ім.</verse>
				<verse number="27">Усе яны ўзіраюцца на Цябе, каб Ты даў ім пажыву ў свой час.</verse>
				<verse number="28">Ты даеш ім, яны зьбіраюць; Ты адкрываеш руку Тваю, і яны дабром насычаюцца.</verse>
				<verse number="29">Ты хаваеш аблічча Тваё, і яны палохаюцца; забіраеш дух іхні, і яны паміраюць, і ў пыл назад вяртаюцца.</verse>
				<verse number="30">Ты пашлеш Дух Твой, і яны створаныя, і Ты аднаўляеш аблічча зямлі.</verse>
				<verse number="31">Няхай будзе слава ГОСПАДА на вякі, няхай радуецца ГОСПАД з дзеяў Сваіх.</verse>
				<verse number="32">Ён гляне на зямлю, і яна дрыжыць; дакранецца да гор, і яны палаюць.</verse>
				<verse number="33">Буду сьпяваць ГОСПАДУ жыцьцём маім; буду выслаўляць Бога майго яшчэ больш.</verse>
				<verse number="34">Няхай будзе салодкім Яму разважаньне маё, а я буду весяліцца ў ГОСПАДЗЕ.</verse>
				<verse number="35">Няхай грэшнікі счэзнуць з зямлі, няхай больш ня будзе бязбожнікаў! Дабраславі, душа мая, ГОСПАДА! Альлелюя!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="105">
				<verse number="1">Слаўце ГОСПАДА, клічце імя Ягонае! Паведамляйце між народамі пра дзеі Ягоныя!</verse>
				<verse number="2">Сьпявайце Яму, выслаўляйце Яго! Размаўляйце пра ўсе цудоўныя дзеі Ягоныя!</verse>
				<verse number="3">Хвалецеся імем Яго сьвятым! Няхай весяліцца сэрца тых, што шукаюць ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="4">Шукайце ГОСПАДА і сілу Ягоную, шукайце аблічча Ягонае заўсёды!</verse>
				<verse number="5">Узгадвайце цудоўныя дзеі Ягоныя, якія Ён зрабіў, цуды Ягоныя і прысуды вуснаў Ягоных,</verse>
				<verse number="6">вы, насеньне Абрагама, слугі Ягонага, сыны Якуба, выбранца Ягонага!</verse>
				<verse number="7">Ён — ГОСПАД, Бог наш; над усёй зямлёй суды Ягоныя.</verse>
				<verse number="8">Ён памятае на вякі запавет Свой, слова, якое загадаў на тысячу пакаленьняў,</verse>
				<verse number="9">якое заключыў з Абрагамам, і прысягу Сваю Ісааку.</verse>
				<verse number="10">І паставіў Якубу як пастанову, Ізраілю — запавет вечны,</verse>
				<verse number="11">кажучы: “Табе Я дам зямлю Ханаан, [пакладу] шнур спадчыны вашай”,</verse>
				<verse number="12">калі было ў іх людзей мала на лік, вельмі мала, калі яны жылі там</verse>
				<verse number="13">і пераходзілі ад народу да народу, ад [аднаго] валадарства да другога народу.</verse>
				<verse number="14">Не дазваляў Ён ніякаму чалавеку прыгнятаць іх, і караў дзеля іх валадароў,</verse>
				<verse number="15">[кажучы]: “Не чапайце памазанцаў Маіх, і прарокам Маім не рабіце благога!”</verse>
				<verse number="16">I паклікаў Ён голад на зямлю, усякую падпору хлеба зламаў,</verse>
				<verse number="17">і паслаў перад абліччам іхнім чалавека, які быў прададзены як нявольнік, Язэпа.</verse>
				<verse number="18">Зашчамілі ў кайданы ногі ягоныя, жалезам сьціснулі душу ягоную</verse>
				<verse number="19">аж да часу, калі выйшла справа ягоная, слова ГОСПАДА ачысьціла яго.</verse>
				<verse number="20">Валадар паслаў, каб звольніць яго, той, што пануе над народамі, вызваліў яго,</verse>
				<verse number="21">паставіў яго гаспадаром над домам сваім і [чалавекам], што пануе над усім даброцьцем ягоным,</verse>
				<verse number="22">каб скіроўваў князёў ягоных паводле [рашэньня] душы сваёй, і старшыняў ягоных вучыў мудрасьці.</verse>
				<verse number="23">І прыйшоў Ізраіль у Эгіпет, і Якуб пасяліўся ў зямлі Хамавай.</verse>
				<verse number="24">І [Бог] зрабіў вельмі плодным народ Свой, і зрабіў яго мацнейшым за прыгнятальнікаў ягоных.</verse>
				<verse number="25">Зьмяніў сэрца іхняе, каб ненавідзелі народ Ягоны, каб змовіліся супраць слугаў Ягоных.</verse>
				<verse number="26">Ён паслаў Майсея, слугу Свайго, Аарона, якога выбраў Сабе.</verse>
				<verse number="27">Ён зьявіў праз іх знакі Свае і цуды Свае ў зямлі Хамавай.</verse>
				<verse number="28">Ён паслаў цемру, і зрабілася цёмна, і не маглі працівіцца слову Ягонаму.</verse>
				<verse number="29">Ён перамяніў воды іхнія ў кроў і памерлі рыбы іхнія.</verse>
				<verse number="30">Напоўнілася зямля іхняя жабамі, нават у спальнях валадароў іхніх.</verse>
				<verse number="31">Сказаў, і наляцела мух і камароў у-ва ўсіх іхніх межах.</verse>
				<verse number="32">Ён даў ім [замест] дажджу град, полымя агню на зямлю іхнюю.</verse>
				<verse number="33">Пабіў вінаградныя лозы іхнія і дрэвы фігавыя, і паламаў дрэвы ў межах іхніх.</verse>
				<verse number="34">Сказаў, і прыйшла саранча, і хрушчоў безьліч,</verse>
				<verse number="35">і яны паелі ўсе расьліны ў зямлі іхняй, і паелі плады палёў іхніх.</verse>
				<verse number="36">Ён пабіў ўсіх першародных у зямлі іхняй, зачаткі ўсёй сілы іхняй.</verse>
				<verse number="37">А іх вывеў са срэбрам і золатам, і не было ў каленах іхніх нядужага.</verse>
				<verse number="38">Радаваўся Эгіпет з выхаду іхняга, бо ахапіў іх страх перад імі.</verse>
				<verse number="39">Ён хмару разгарнуў як заслону і агонь, каб ноч асьвятляць.</verse>
				<verse number="40">Зажадалі, і прывёў перапёлак, і хлебам нябесным насычаў іх.</verse>
				<verse number="41">Ён расшчапіў скалу, і люнулі воды, і ракой пацяклі па сухой [зямлі].</verse>
				<verse number="42">Бо Ён ўзгадаў слова сьвятое Сваё да Абрагама, слугі Свайго,</verse>
				<verse number="43">і вывеў народ Свой у радасьці, выбранцаў Сваіх — са сьпяваньнем.</verse>
				<verse number="44">І даў ім зямлю народаў, і набытак народаў успадкаемілі яны,</verse>
				<verse number="45">каб захоўвалі пастановы Ягоныя і законаў Ягоных трымаліся. Альлелюя!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="106">
				<verse number="1">Альлелюя! Хвалеце ГОСПАДА, бо Ён добры, бо міласэрнасьць Ягоная на вякі.</verse>
				<verse number="2">Хто выкажа магутнасьць ГОСПАДА, дасьць пачуць усю хвалу Ягоную?</verse>
				<verse number="3">Шчасьлівыя тыя, што захоўваюць суд і робяць праведнасьць у кожным часе.</verse>
				<verse number="4">Памятай пра мяне, ГОСПАДЗЕ, праз ласкавасьць да народу Твайго! Наведай мяне са збаўленьнем Тваім,</verse>
				<verse number="5">каб я ўгледзеў дабро выбранцаў Тваіх, каб я радаваўся радасьцю народу Твайго, каб хваліўся разам са спадчынаю Тваёю!</verse>
				<verse number="6">Саграшылі мы разам з бацькамі нашымі, правініліся і адступіліся.</verse>
				<verse number="7">Бацькі нашыя ў Эгіпце не зразумелі цудаў Тваіх, ня памяталі мноства міласэрнасьці Тваёй бунтаваліся ля мора, пры моры Чырвоным.</verse>
				<verse number="8">Але Ён збавіў іх дзеля імя Свайго, каб зьявіць магутнасьць Сваю.</verse>
				<verse number="9">Ён утаймаваў мора Чырвонае, і яно высахла; і Ён правёў іх праз бяздоньне як праз пустыню.</verse>
				<verse number="10">I збавіў іх з рукі ненавісьніка, і выбавіў іх з рукі ворага.</verse>
				<verse number="11">І пакрылі воды прыгнятальнікаў іхніх, ніводзін з іх не застаўся.</verse>
				<verse number="12">І хоць яны паверылі словам Ягоным і сьпявалі хвалу Яму,</verse>
				<verse number="13">але хутка забыліся пра дзеі Ягоныя, не чакалі на раду Ягоную.</verse>
				<verse number="14">І зажадалі жаданьнем у пустыні, і выпрабоўвалі Бога ў [зямлі] бязьлюднай.</verse>
				<verse number="15">І Ён даў ім тое, чаго хацелі, і спаслаў зьнемажэньне ў душу іхнюю.</verse>
				<verse number="16">I пазайздросьцілі Майсею ў табары, і Аарону, сьвятому ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="17">Расчынілася зямля, і праглынула Датана, і пакрыла грамаду Авірама,</verse>
				<verse number="18">і загарэўся агонь пад грамадою іхняю, полымя спаліла бязбожнікаў.</verse>
				<verse number="19">Яны зрабілі цяля пад Гарэбам і пакланяліся перад літым [ідалам];</verse>
				<verse number="20">і замянілі Славу сваю на вобраз вала, які есьць траву.</verse>
				<verse number="21">Яны забыліся на Бога, Збаўцу свайго, Які вялікае ўчыніў у Эгіпце,</verse>
				<verse number="22">цуды ў зямлі Хамавай, страшныя [рэчы] ля мора Чырвонага.</verse>
				<verse number="23">І сказаў Ён, што вынішчыць іх, калі б не Майсей, выбранец Ягоны, які стаў у выломе перад абліччам Ягоным, каб адвярнуць ярасьць Ягоную, каб Ён ня вынішчыў іх.</verse>
				<verse number="24">І пагрэбавалі яны зямлёй пажаданай, не паверылі словам Ягоным.</verse>
				<verse number="25">І наракалі ў намётах сваіх, ня слухаліся голасу ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="26">І Ён падняў руку Сваю на іх, каб пападалі яны ў пустыні</verse>
				<verse number="27">і пападала насеньне іхняе сярод народаў і расьцярушыць іх па зямлі.</verse>
				<verse number="28">І яны далучыліся да Баал-Пэгора, і елі ахвяры мёртвых,</verse>
				<verse number="29">і злавалі [Яго] дзеяньнямі сваімі, і абрынулася на іх пляга.</verse>
				<verse number="30">І паўстаў Пінхас, і спынілася пляга.</verse>
				<verse number="31">І залічана яму гэта за праведнасьць з пакаленьня ў пакаленьне на вякі.</verse>
				<verse number="32">І ўгнявілі яны [Бога] ля водаў Мэрыбы, і з-за іх пацярпеў Майсей,</verse>
				<verse number="33">бо бунтаваліся супраць духа ягонага, і ён неразважна гаварыў вуснамі сваімі.</verse>
				<verse number="34">Яны ня зьнішчылі народаў, як ім казаў ГОСПАД,</verse>
				<verse number="35">і зьмяшаліся з паганамі, і навучыліся справаў іхніх,</verse>
				<verse number="36">і служылі ідалам іхнім, і яны сталіся для іх пасткаю,</verse>
				<verse number="37">і ахвяроўвалі сыноў сваіх і дачок сваіх дэманам,</verse>
				<verse number="38">і пралівалі кроў бязьвінную, кроў сыноў сваіх і дачок сваіх, якую ахвяроўвалі ідалам Ханаанскім, і апаганілася зямля ад крыві.</verse>
				<verse number="39">І апаганілі сябе ўчынкамі сваімі, чужаложылі ў дзеяньнях сваіх.</verse>
				<verse number="40">І распаліўся гнеў ГОСПАДА на народ Ягоны, і абрыдла Яму спадчына Ягоная.</verse>
				<verse number="41">І Ён аддаў іх у рукі паганаў, і запанавалі над імі тыя, што ненавідзелі іх.</verse>
				<verse number="42">І ўціскалі іх ворагі іхнія, і яны скарыліся пад рукою іхняю.</verse>
				<verse number="43">Шмат разоў Ён выратоўваў іх, але яны бунтаваліся ў задумах сваіх і паніжаны былі за беззаконьне сваё.</verse>
				<verse number="44">Але Ён глянуў на іх у горы, пачуўшы галашэньне іхняе,</verse>
				<verse number="45">і ўзгадаў на іх дзеля запавету Свайго, і пашкадаваў іх дзеля мноства міласэрнасьці Сваёй,</verse>
				<verse number="46">і Ён даў літасьць да іх перад абліччам усіх, што паняволілі іх.</verse>
				<verse number="47">Збаў нас, ГОСПАДЗЕ, Божа наш, і зьбяры нас ад паганаў, каб мы славіві сьвятое імя Тваё і хваліліся славай Тваёю!</verse>
				<verse number="48">Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог Ізраіля, ад веку і на вякі! І няхай скажа ўвесь народ: Амэн! Альлелюя!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="107">
				<verse number="1">Слаўце ГОСПАДА, бо Ён добры, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная!</verse>
				<verse number="2">Няхай гэтак скажуць выкупленыя ГОСПАДАМ, якіх Ён выкупіў з рукі прыгнятальніка</verse>
				<verse number="3">і сабраў з земляў з усходу і з захаду, з поўначы і ад мора.</verse>
				<verse number="4">Яны блукалі па пустыні, па бязьлюдзьдзі, шляху да гораду, дзе будуць жыць, не знайшлі.</verse>
				<verse number="5">Былі галоднымі і сасьмяглымі, душа іхняя ў іх зьнемаглася.</verse>
				<verse number="6">І крычалі яны да ГОСПАДА ў тузе сваёй, і Ён выратаваў іх з бяды іхняй.</verse>
				<verse number="7">І павёў Ён іх шляхам простым, каб прыйшлі да гораду, дзе будуць жыць.</verse>
				<verse number="8">Няхай славяць ГОСПАДА за міласэрнасьць Ягоную і за цуды Ягоныя для сыноў чалавечых,</verse>
				<verse number="9">бо Ён насыціў душу спрагнёную і душу галодную напоўніў дабром.</verse>
				<verse number="10">Яны сядзелі ў цемры і ў ценю сьмерці, увязьненыя пакутамі і жалезам,</verse>
				<verse number="11">бо яны бунтаваліся супраць словаў Бога і радай Найвышэйшага пагрэбавалі.</verse>
				<verse number="12">І Ён спакорыў сэрца іхняе нядоляй; яны спатыкнуліся, і не было дапамогі.</verse>
				<verse number="13">І крычалі яны да ГОСПАДА ў тузе сваёй, і Ён выратаваў іх з бяды іхняй,</verse>
				<verse number="14">і вывеў іх з цемры і ценю сьмерці, і кайданы іхнія парваў.</verse>
				<verse number="15">Няхай славяць ГОСПАДА за міласэрнасьць Ягоную і за цуды Ягоныя для сыноў чалавечых,</verse>
				<verse number="16">бо Ён скрышыў брамы мядзяныя і расьсек жалезныя засаўкі.</verse>
				<verse number="17">Яны [былі] неразумнымі на шляху правінаў сваіх і за беззаконьні свае пакутавалі.</verse>
				<verse number="18">Усякая ежа абрыдла душы іхняй, і блізка былі яны ад брамаў сьмерці.</verse>
				<verse number="19">І крычалі яны да ГОСПАДА ў тузе сваёй, і Ён выратаваў іх з бяды іхняй,</verse>
				<verse number="20">Ён паслаў слова Сваё, і аздаравіў іх, і выбавіў іх ад магілы.</verse>
				<verse number="21">Няхай славяць ГОСПАДА за міласэрнасьць Ягоную і за цуды Ягоныя для сыноў чалавечых!</verse>
				<verse number="22">Няхай ахвяруюць ахвяры падзякі, і няхай абвяшчаюць з радасьцю пра дзеяньні Ягоныя!</verse>
				<verse number="23">Тыя, што зыходзілі на мора на караблях і вялі справы на водах вялікіх,</verse>
				<verse number="24">яны бачылі справы ГОСПАДА і цуды Ягоныя ў глыбінях.</verse>
				<verse number="25">Ён сказаў, і стаўся вецер бурны, і ўзьняліся хвалі,</verse>
				<verse number="26">і яны ўздымаюцца пад неба, і падаюць у бяздоньне; душа іхняя ў [гэтым] ліху млее,</verse>
				<verse number="27">бадзяюцца і хістаюцца, як п’яныя, і ўся мудрасьць іхняя на марна.</verse>
				<verse number="28">І крычалі яны да ГОСПАДА ў тузе сваёй, і Ён выратаваў іх з бяды іхняй.</verse>
				<verse number="29">Ён перамяніў буру ў цішу, і суцішыліся хвалі.</verse>
				<verse number="30">І ўзрадаваліся яны, што [ўсё] сьціхла, і Ён іх правёў да жаданае прыстані.</verse>
				<verse number="31">Няхай славяць ГОСПАДА за міласэрнасьць Ягоную і за цуды Ягоныя для сыноў чалавечых!</verse>
				<verse number="32">Няхай вывышаюць Яго ў зграмаджэньні народу і паміж старшыняў няхай хваляць Яго!</verse>
				<verse number="33">Ён перамяніў рэкі ў пустыню і крыніцы водаў — у сухую зямлю,</verse>
				<verse number="34">і ўрадлівую зямлю — у салёную — за ліхоту тых, што жывуць на ёй.</verse>
				<verse number="35">Ён перамяніў пустыню ў возера водаў і сухую зямлю — у крыніцы водаў,</verse>
				<verse number="36">і там пасяліў галодных, і яны паставілі горад, дзе будуць жыць,</verse>
				<verse number="37">і засеялі палі, і пасадзілі вінаграднік, і атрымалі плод багаты.</verse>
				<verse number="38">І Ён дабраслаўляў іх, і яны множыліся вельмі; і не зьмяншалася ў іх скаціны.</verse>
				<verse number="39">Але [пасьля] іх паменшала, і яны схіліліся пад цяжарам ліхоты і смутку.</verse>
				<verse number="40">Ён вылівае пагарду на князёў і кідае іх блукаць па пустках без дарогі.</verse>
				<verse number="41">І паднімае прыгнечанага з нэндзы, і робіць плямёны як [чароды] авечак.</verse>
				<verse number="42">Убачаць гэта правыя і ўзьвесяляцца; і ўсякая несправядлівасьць закрые вусны свае.</verse>
				<verse number="43">Хто мудры, той гэта захавае, і зразумее міласэрнасьць ГОСПАДА!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="108">
				<verse number="1">Сьпеў. Псальм Давіда.</verse>
				<verse number="2">Ўмацаванае сэрца маё, Божа! Буду сьпяваць і выслаўляць [Цябе] ў славе маёй!</verse>
				<verse number="3">Збудзіцеся, псалтыр і гусьлі! Я пабуджу сьвітаньне!</verse>
				<verse number="4">Буду славіць Цябе сярод людзей, ГОСПАДЗЕ, і буду выслаўляць Цябе сярод народаў,</verse>
				<verse number="5">бо па-над неба вялікая міласэрнасьць Твая, і праўда Твая — да аблокаў.</verse>
				<verse number="6">Узьвялічся па-над неба, Божа, і па-над усёй зямлёй [няхай будзе] слава Твая!</verse>
				<verse number="7">Каб былі ўратаваныя ўмілаваныя Твае, збаў правіцай Тваёй і адкажы мне!</verse>
				<verse number="8">Бог сказаў у сьвятасьці Сваёй: “Я ўзрадуюся! Я падзялю Сыхем, і даліну Сукот разьмераю.</verse>
				<verse number="9">Мой Гілеад, Мой Манаса, і Эфраім — моц галавы Маёй, Юда — заканадаўца Мой!</verse>
				<verse number="10">Мааў — міса для мыцьця Майго; на Эдом кіну сандалы Мае; над [зямлёй] Філістынскай радасна гукаць буду!</verse>
				<verse number="11">Хто ўвядзе мяне ў горад умацаваны? Хто завядзе мяне ў Эдом?</verse>
				<verse number="12">Ці ж ня Ты, Божа, нас пакінуў і не выходзіш, Божа, з войскамі нашымі?</verse>
				<verse number="13">Дай нам успамогу ў прыгнечаньні [нашым], бо марны ратунак чалавечы.</verse>
				<verse number="14">З Богам мы зьявім сілу, і Ён растопча прыгнятальнікаў нашых.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="109">
				<verse number="1">Кіраўніку хору. Псальм Давіда. Божа, хвала мая, не маўчы!</verse>
				<verse number="2">Бо вусны бязбожныя і вусны здрадлівыя расчыніліся супраць мяне, гавораць са мною языком хлусьлівым.</verse>
				<verse number="3">І словамі нянавісьці атачылі мяне, і ваююць супраць мяне без прычыны.</verse>
				<verse number="4">За любоў маю яны супрацьстаяць мне; а я малюся.</verse>
				<verse number="5">Яны заплацілі мне злом за дабро, і нянавісьцяй — за любоў маю.</verse>
				<verse number="6">Пастаў над ім бязбожніка, і шатан няхай стане праваруч яго;</verse>
				<verse number="7">калі будзе суджаны, няхай будзе як бязбожнік, а малітва ягоная няхай станецца грэхам.</verse>
				<verse number="8">Няхай дні ягоныя будуць кароткія, а ўрад ягоны няхай возьме іншы.</verse>
				<verse number="9">Няхай сыны ягоныя будуць сіротамі, а жонка ягоная — удавою.</verse>
				<verse number="10">Няхай выгнаныя, будуць выгнанцамі сыны ягоныя, і няхай жабруюць і шукаюць [хлеба] на руінах сваіх!</verse>
				<verse number="11">Няхай захопіць ліхвяр усё, што яму належыць, і няхай чужынцы захопяць працу ягоную.</verse>
				<verse number="12">Няхай ня будзе нікога, хто яму зьявіць міласэрнасьць, і няхай ня будзе таго, хто зьлітуецца над сіротамі ягонымі.</verse>
				<verse number="13">Насеньне ягонае няхай будзе зьнішчана; у пакаленьні наступным няхай будзе выкрэсьленае імя ягонае!</verse>
				<verse number="14">Няхай будзе ўзгаданае беззаконьне бацькоў ягоных перад ГОСПАДАМ, і грэх маці ягонай няхай ня будзе змыты!</verse>
				<verse number="15">Няхай будуць яны перад ГОСПАДАМ заўсёды, і няхай Ён вынішчыць на зямлі памяць пра яго,</verse>
				<verse number="16">бо ён не памятаў, каб чыніць міласэрнасьць, і перасьледаваў чалавека беднага і прыгнечанага, і з сэрцам зламаным, каб забіць яго.</verse>
				<verse number="17">Любіў ён праклён, і ён прыйдзе на яго! Не было даспадобы яму дабраслаўленьне, і яно будзе далёка ад яго!</verse>
				<verse number="18">І ён апранецца праклёнам, быццам шатай сваёй, і ён увойдзе, як вада, у нутро ягонае, і як алей, — у косткі ягоныя!</verse>
				<verse number="19">Няхай будзе яму як адзеньне, у якое ён адзяецца, і як пас, якім заўсёды падпярэзваецца!</verse>
				<verse number="20">Гэткая будзе плата ад ГОСПАДА тым, што супрацьстаяць мне, і тым, што благое гавораць супраць душы маёй!</verse>
				<verse number="21">А Ты, ГОСПАДЗЕ, Госпадзе, учыні са мною дзеля імя Твайго, і, бо добрая міласэрнасьць Твая, выратуй мяне,</verse>
				<verse number="22">бо я бедны і прыгнечаны, і сэрца маё ў нутры маім зранена.</verse>
				<verse number="23">Я зыходжу, як цень, што зьнікае; ганяюць мяне, як саранчу.</verse>
				<verse number="24">Калені мае ад посту хістаюцца, і цела маё ссохла без алею.</verse>
				<verse number="25">І я стаўся ганьбаю для іх, яны глядзяць на мяне, ківаючы галовамі сваімі.</verse>
				<verse number="26">Дапамажы мне, ГОСПАДЗЕ, Божа мой! Збаў мяне паводле міласэрнасьці Тваёй!</verse>
				<verse number="27">І даведаюцца яны, што гэта рука Твая, што Ты, ГОСПАДЗЕ, зрабіў гэта!</verse>
				<verse number="28">Яны праклінаюць, а Ты дабраславі! Яны паўстаюць [супраць мяне], і будуць асаромленыя, а слуга Твой няхай узрадуецца!</verse>
				<verse number="29">Няхай апрануцца ў зьнявагу тыя, што супрацьстаяць мне, і ахінуцца, быццам плашчом, у сорам свой!</verse>
				<verse number="30">Я буду гучна славіць ГОСПАДА вуснамі маімі і сярод мноства [народу] буду хваліць Яго,</verse>
				<verse number="31">бо Ён стаіць праваруч прыгнечанага, каб збавіць яго ад тых, што асуджаюць душу ягоную.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="110">
				<verse number="1">Псальм Давіда. Сказаў ГОСПАД Госпаду майму: “Сядзь праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх як падножжа пад стопы Твае!”</verse>
				<verse number="2">Кій моцы тваёй пашле ГОСПАД з Сыёну: “Мей уладу сярод ворагаў тваіх!”</verse>
				<verse number="3">Народ твой у дзень магутнасьці тваёй ахвотна зьбярэцца ў аздобе сьвятой; як раса з улоньня сьвітаньня будзе маладосьць твая.</verse>
				<verse number="4">Прысягнуў ГОСПАД і не раскаецца: “Ты сьвятар на вякі паводле парадку Мэльхісэдэка”.</verse>
				<verse number="5">Госпад праваруч цябе у дзень гневу Свайго скрышыць валадароў,</verse>
				<verse number="6">будзе судзіць народы, усё напоўніць трупамі, скрышыць галаву, што пануе над многімі землямі.</verse>
				<verse number="7">Са струменя нап’ецца ў дарозе і дзеля таго ўзвысіць галаву.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="111">
				<verse number="1">Альлелюя! Буду славіць ГОСПАДА ўсім сэрцам на нарадзе правых і ў грамадзе.</verse>
				<verse number="2">Вялікія дзеяньні ГОСПАДА, годныя ўвагі ўсіх, што імкнуцца да іх.</verse>
				<verse number="3">Годнасьць і велічнасьць — справы Ягоныя, і праведнасьць Ягоная будзе трываць вечна.</verse>
				<verse number="4">Ён памятнымі зрабіў цуды Свае, ГОСПАД літасьцівы і спагадлівы.</verse>
				<verse number="5">Ён ежу дае тым, што баяцца Яго, памятае на вякі запавет Свой.</verse>
				<verse number="6">Ён распавёў народу Свайму пра сілу дзеяньняў Сваіх, даючы яму спадчыну народаў.</verse>
				<verse number="7">Дзеі рук Ягоных — праўда і суд; усе загады Ягоныя верныя,</verse>
				<verse number="8">замацаваныя на вякі вечныя, зробленыя ў праўдзе і шчырасьці.</verse>
				<verse number="9">Збаўленьне паслаў Ён народу Свайму, пастанавіў на вякі запавет Свой; сьвятое і страшнае імя Ягонае!</verse>
				<verse number="10">Страх перад ГОСПАДАМ — пачатак мудрасьці; добры розум [маюць] усе, што дзейнічаюць [у страху Божым]. Хвала Ягоная трывае вечна.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="112">
				<verse number="1">Альлелюя! Шчасьлівы той чалавек, які баіцца ГОСПАДА і ў прыказаньнях Ягоных мае ўпадабаньне вялікае.</verse>
				<verse number="2">Магутным будзе на зямлі насеньне ягонае; пакаленьне правых будзе дабраслаўлёнае.</verse>
				<verse number="3">Маёмасьць і багацьце ў доме ягоным, і праведнасьць ягоная будзе трываць вечна.</verse>
				<verse number="4">Узыходзіць у цемры сьвятло правым, літасьцівы і спагадлівы, і праведны [Бог].</verse>
				<verse number="5">Добра чалавеку, які літуецца і пазычае, які справы свае вядзе згодна з судом.</verse>
				<verse number="6">Бо ён ніколі не пахісьнецца; у вечнай памяці будзе праведнік.</verse>
				<verse number="7">Ня будзе баяцца, чуючы вестку благую; моцнае сэрца ягонае, ён спадзяецца на ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="8">Умацаванае сэрца ягонае, ён ня будзе баяцца, аж пакуль угледзіць [загубу] прыгнятальнікаў сваіх.</verse>
				<verse number="9">Раскідаў, раздаў бедным; праведнасьць ягоная трывае вечна, рог ягоны ўзьнімецца ў славе.</verse>
				<verse number="10">Угледзіць гэта бязбожнік і будзе злаваць, скрыгатаць ён будзе зубамі і змарнее, і жаданьне бязбожніка загіне.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="113">
				<verse number="1">Альлелюя! Хвалеце, слугі ГОСПАДАВЫ, хвалеце імя ГОСПАДА!</verse>
				<verse number="2">Няхай будзе дабраслаўлёнае імя ГОСПАДА ад цяпер і на вякі!</verse>
				<verse number="3">Ад усходу сонца да захаду яго няхай будзе хвалёнае імя ГОСПАДА!</verse>
				<verse number="4">Узьвялічаны ГОСПАД над усімі народамі; па-над нябёсы слава Ягоная.</verse>
				<verse number="5">Хто як ГОСПАД, Бог наш, Які жыве ў вышыні</verse>
				<verse number="6">і схіляецца, каб паглядзець на неба і зямлю;</verse>
				<verse number="7">Які з пылу падымае гаротніка, з гною узносіць беднага,</verse>
				<verse number="8">каб пасадзіць яго сярод магнатаў, сярод магнатаў народу Свайго;</verse>
				<verse number="9">Які бясплодную садзіць у доме як маці, якая радуецца сынам [сваім]? Альлелюя!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="114">
				<verse number="1">Калі выходзіў Ізраіль з Эгіпту, дом Якуба з народу чужацкага,</verse>
				<verse number="2">стаўся Юда сьвятыняй Ягонай, Ізраіль — [месцам] панаваньня Ягонага.</verse>
				<verse number="3">Мора ўбачыла і ўцякло, Ярдан павярнуў назад.</verse>
				<verse number="4">Горы скакалі, быццам бараны, узгоркі — быццам ягняты.</verse>
				<verse number="5">Што табе, мора, што ты ўцякло? Ты, Ярдане, што павярнуў назад?</verse>
				<verse number="6">Што вы скачаце, горы, быццам бараны, узгоркі — быццам ягняты?</verse>
				<verse number="7">Перад абліччам Госпада задрыжэла зямля, перад абліччам Бога Якубавага,</verse>
				<verse number="8">Які перамяняе скалу ў возера воднае, крамень — у крыніцу водаў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="115">
				<verse number="1">Ня нам, ГОСПАДЗЕ, ня нам, але іменьню Твайму дай Ты славу дзеля міласэрнасьці Тваёй, дзеля праўды Тваёй!</verse>
				<verse number="2">Навошта казаць паганам: “Дзе ж Бог іхні?”</verse>
				<verse number="3">А Бог наш у небе; усё, што Яму да спадобы, Ён робіць.</verse>
				<verse number="4">Іхнія ідалы — срэбра і золата, творы рук чалавечых.</verse>
				<verse number="5">Маюць вусны, і не гавораць; маюць вочы, і ня бачаць;</verse>
				<verse number="6">маюць вушы, і ня чуюць, маюць ноздры, і нюху няма;</verse>
				<verse number="7">рукі ў іх, і ня мацаюць; ногі ў іх, і ня ходзяць; і не выказваюцца горлам сваім.</verse>
				<verse number="8">Няхай стануцца падобнымі да іх тыя, што іх робяць, усе, што на іх спадзяюцца.</verse>
				<verse number="9">Ізраілю, спадзявайся на ГОСПАДА. Ён — дапамога іхняя і шчыт іх!</verse>
				<verse number="10">Доме Аарона, спадзявайся на ГОСПАДА. Ён — дапамога іхняя і шчыт іх!</verse>
				<verse number="11">Вы, што ГОСПАДА баіцёся, спадзявайцеся на ГОСПАДА: Ён — дапамога іхняя і шчыт іх!</verse>
				<verse number="12">ГОСПАД памятае пра нас. Ён будзе дабраслаўляць, Ён будзе дабраслаўляць дом Ізраіля, Ён будзе дабраслаўляць дом Аарона,</verse>
				<verse number="13">Ён будзе дабраслаўляць тых, што баяцца ГОСПАДА, разам малых і вялікіх.</verse>
				<verse number="14">Няхай памножыць вас ГОСПАД, вас і вашых сыноў.</verse>
				<verse number="15">Дабраслаўлёныя вы ГОСПАДАМ, Які стварыў неба і зямлю.</verse>
				<verse number="16">Неба — неба ГОСПАДА, а зямлю Ён даў сынам чалавечым.</verse>
				<verse number="17">Ня мёртвыя хваляць ГОСПАДА, ня ўсе тыя, што зыходзяць ў [месца] маўчаньня,</verse>
				<verse number="18">але мы будзем дабраслаўляць ГОСПАДА ад цяпер і на вякі. Альлелюя!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="116">
				<verse number="1">Люблю ГОСПАДА, бо Ён пачуў голас мой і маленьне маё,</verse>
				<verse number="2">бо Ён прыхіліў да мяне вуха Сваё ў дзень, калі я клікаў [Яго].</verse>
				<verse number="3">Ахапілі мяне путы сьмерці; мукі пякельныя адшукалі мяне; я знайшоў трывогу і смутак.</verse>
				<verse number="4">І паклікаў я імя ГОСПАДА: “Збаў, прашу, ГОСПАДЗЕ, душу маю!”</verse>
				<verse number="5">Літасьцівы ГОСПАД і праведны, наш Бог міласьцівы.</verse>
				<verse number="6">ГОСПАД захоўвае неразумных; і калі зьнемагаю, Ён ратуе мяне.</verse>
				<verse number="7">Вярніся, душа мая, да супачынку твайго, бо ГОСПАД робіць добрае табе.</verse>
				<verse number="8">Бо Ты выратаваў душу маю ад сьмерці, вочы мае — ад сьлёзаў, ногі мае — ад падзеньня.</verse>
				<verse number="9">Буду хадзіць перад абліччам ГОСПАДА ў зямлі жывых.</verse>
				<verse number="10">Я веру, дык гавару: “Я моцна прыгнечаны”.</verse>
				<verse number="11">Я сказаў у зьбянтэжанасьці маёй: “Усе людзі хлусяць!”</verse>
				<verse number="12">Што я вярну ГОСПАДУ за ўсе дабрадзействы Ягоныя для мяне?</verse>
				<verse number="13">Келіх збаўленьня ўзьніму і імя ГОСПАДА буду клікаць.</verse>
				<verse number="14">Абяцаньні мае ГОСПАДУ споўню перад усім народам Ягоным.</verse>
				<verse number="15">Каштоўная ў вачах ГОСПАДА сьмерць багабойных Ягоных.</verse>
				<verse number="16">О ГОСПАДЗЕ! Я ж слуга Твой, я — слуга Твой, сын служкі Тваёй! Ты разьбіў кайданы мае.</verse>
				<verse number="17">Табе ахвярую ахвяру падзякі і імя ГОСПАДА буду клікаць.</verse>
				<verse number="18">Абяцаньні мае ГОСПАДУ споўню перад усім народам Ягоным,</verse>
				<verse number="19">у панадворках дому ГОСПАДАВАГА, пасярод цябе, Ерусаліме! Альлелюя!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="117">
				<verse number="1">Хвалеце ГОСПАДА, усе народы! Праслаўляйце Яго, усе плямёны!</verse>
				<verse number="2">Бо вялікая над намі міласэрнасьць Ягоная, і праўда ГОСПАДА на вякі! Алелюя!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="118">
				<verse number="1">Слаўце ГОСПАДА, бо Ён добры, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная!</verse>
				<verse number="2">Няхай скажа Ізраіль, што на вякі міласэрнасьць Ягоная!</verse>
				<verse number="3">Няхай скажа дом Ааронавы, што на вякі міласэрнасьць Ягоная!</verse>
				<verse number="4">Няхай скажуць тыя, што баяцца ГОСПАДА, што на вякі міласэрнасьць Ягоная!</verse>
				<verse number="5">У муках клікаў я ГОСПАДА, і Ён адказаў мне, Госпад [вывеў мяне] на вольны прастор.</verse>
				<verse number="6">ГОСПАД са мною, я не баюся. Што зробіць мне чалавек?</verse>
				<verse number="7">ГОСПАД са мною, Ён — дапамога мая, і я буду глядзець [на загубу] тых, што мяне ненавідзяць.</verse>
				<verse number="8">Лепш мець надзею на ГОСПАДА, чым спадзявацца на чалавека.</verse>
				<verse number="9">Лепш мець надзею на ГОСПАДА, чым спадзявацца на магнатаў.</verse>
				<verse number="10">Усе народы мяне абступілі, але імем ГОСПАДА я зьнёс іх.</verse>
				<verse number="11">Абступілі мяне, абступілі, але імем ГОСПАДА я зьнёс іх.</verse>
				<verse number="12">Абселі мяне, быццам пчолы, і згарэлі яны, як агонь з цярніны, бо імем ГОСПАДА я зьнёс іх.</verse>
				<verse number="13">Пхаючы, папхнулі мяне, каб я ўпаў, але ГОСПАД дапамог мне.</verse>
				<verse number="14">ГОСПАД — моц мая і песьня мая, Ён стаўся збаўленьнем маім.</verse>
				<verse number="15">Голас радасьці і збаўленьня — у намётах праведнікаў. Правіца ГОСПАДА зьявіла сілу.</verse>
				<verse number="16">Правіца ГОСПАДА ўзьнесена, правіца ГОСПАДА зьявіла сілу.</verse>
				<verse number="17">Не памру, але буду жыць і буду абвяшчаць пра дзеяньні ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="18">Караючы, пакараў мяне ГОСПАД, але сьмерці мяне не аддаў.</verse>
				<verse number="19">Адчыніце мне брамы праведнасьці; я ўвайду праз іх і буду славіць ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="20">Вось брама ГОСПАДАВА; праведнікі ўвойдуць праз яе.</verse>
				<verse number="21">Буду славіць Цябе, бо Ты адказаў мне і стаўся збаўленьнем маім!</verse>
				<verse number="22">Камень, які адкінулі будаўнікі, стаўся галавой вугла.</verse>
				<verse number="23">Ад ГОСПАДА гэта сталася і [гэта] цуд у вачах нашых!</verse>
				<verse number="24">Вось дзень, які стварыў ГОСПАД; будзем весяліцца і радавацца ў ім!</verse>
				<verse number="25">Прашу, ГОСПАДЗЕ, збаў цяпер! Прашу, ГОСПАДЗЕ, дай посьпех цяпер!</verse>
				<verse number="26">Дабраслаўлёны той, хто прыходзіць у імя ГОСПАДА; мы дабраслаўляем вас з дому ГОСПАДАВАГА.</verse>
				<verse number="27">ГОСПАД ёсьць Бог, Ён асьвятліў нас; прывяжыце вяроўкамі сьвяточную [ахвяру] да рагоў ахвярніку!</verse>
				<verse number="28">Ты —Бог мой, Цябе я буду славіць, Цябе, Божа мой, вывышаць!</verse>
				<verse number="29">Слаўце ГОСПАДА, бо Ён — добры, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="119">
				<verse number="1">Шчасьлівыя тыя, у якіх шлях беззаганны, якія ходзяць паводле закону ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="2">Шчасьлівыя тыя, што захоўваюць сьведчаньні Ягоныя, якія ўсім сэрцам шукаюць Яго,</verse>
				<verse number="3">якія ня робяць беззаконьня, і ходзяць шляхам Ягоным.</verse>
				<verse number="4">Ты загадаў, каб пільна захоўвалі загады Твае.</verse>
				<verse number="5">О, каб жа я ўмацаваў шлях мой, каб захоўваць пастановы Твае!</verse>
				<verse number="6">Тады я ня буду асаромлены, калі буду глядзець на ўсе прыказаньні Твае.</verse>
				<verse number="7">Буду славіць Цябе ў шчырасьці сэрца, калі буду вучыцца судам праведнасьці Тваёй.</verse>
				<verse number="8">Пастановы Твае я буду захоўваць, толькі не пакідай мяне!</verse>
				<verse number="9">Якім чынам юнак захавае ў чыстасьці сьцежку сваю? [Калі] будзе захоўваць [яе] паводле слова Твайго.</verse>
				<verse number="10">Усім сэрцам маім я шукаю Цябе, ня дай мне адхіліцца ад прыказаньняў Тваіх!</verse>
				<verse number="11">У сэрцы маім я хаваю слова Тваё, каб не зграшыць супраць Цябе.</verse>
				<verse number="12">Дабраслаўлёны Ты, ГОСПАДЗЕ! Навучы мяне пастановам Тваім!</verse>
				<verse number="13">Вуснамі маімі абвяшчаю ўсе прысуды вуснаў Тваіх.</verse>
				<verse number="14">На шляху сьведчаньняў Тваіх я радуюся больш, чым ад усялякіх каштоўнасьцяў.</verse>
				<verse number="15">Пра пастановы Твае буду разважаць і буду глядзець на сьцежкі Твае.</verse>
				<verse number="16">У пастановах Тваіх будзе ўцеха мая, не забудуся слова Твайго.</verse>
				<verse number="17">Рабі добрае слузе Тайму, каб я жыў і захоўваў слова Тваё.</verse>
				<verse number="18">Расчыні вочы мае, і буду глядзець на цудоўныя дзеяньні закону Твайго!</verse>
				<verse number="19">Я — прыхадзень на зямлі; не хавай ад мяне прыказаньні Твае!</verse>
				<verse number="20">Зьнемаглася душа мая, прагнучы ўвесь час судоў Тваіх.</verse>
				<verse number="21">Ты ўтаймаваў свавольнікаў, якія праклятыя, бо ўхіляюцца ад прыказаньняў Тваіх.</verse>
				<verse number="22">Аддалі ад мяне ганьбу і пагарду, бо я захоўваю сьведчаньні Твае.</verse>
				<verse number="23">Нават калі засядуць князі і будуць змаўляцца супраць мяне, слуга Твой будзе разважаць пра пастановы Твае.</verse>
				<verse number="24">Бо сьведчаньні Твае — пацеха мая і рада.</verse>
				<verse number="25">Прыліпла да пылу душа мая; ажыві мяне паводле слова Твайго.</verse>
				<verse number="26">Пра шляхі мае я апавядаў, і Ты адказаў мне; навучы мяне пастановам Тваім.</verse>
				<verse number="27">Дай мне зразумець шлях загадаў Тваіх, і я буду разважаць пра цуды Твае.</verse>
				<verse number="28">Сьлёзы ліе душа мая ад смутку, узьнімі мяне паводле слова Твайго!</verse>
				<verse number="29">Шлях хлусьні аддалі ад мяне і закон Твой няхай будзе літасьцівы да мяне.</verse>
				<verse number="30">Я выбраў шлях вернасьці, суды Твае паставіў [перад вачыма].</verse>
				<verse number="31">Я прыляпіўся да сьведчаньняў Тваіх; ГОСПАДЗЕ, ня дай мне асароміцца!</verse>
				<verse number="32">Шляхам прыказаньняў Тваіх я пабягу, бо Ты пашыраеш сэрца маё.</verse>
				<verse number="33">Навучы мяне, ГОСПАДЗЕ, шляху пастановаў Тваіх, і я буду пільнавацца яго аж да канца.</verse>
				<verse number="34">Дай мне разуменьне, і буду пільнавацца закону Твайго і захоўваць яго ўсім сэрцам.</verse>
				<verse number="35">Вядзі мяне па сьцежцы прыказаньняў Тваіх, бо ў гэтым упадабаньне маё.</verse>
				<verse number="36">Нахіляй сэрца маё да сьведчаньняў Тваіх, а не да прыбытку.</verse>
				<verse number="37">Адвярні вочы мае, каб на марнасьць не глядзелі; ажыві мяне на шляхах Тваіх!</verse>
				<verse number="38">Няхай паўстане слова Тваё для слугі Твайго, які [ходзіць у] страху Тваім.</verse>
				<verse number="39">Аддалі ад мяне ганьбу, якое баюся, бо суды Твае добрыя.</verse>
				<verse number="40">Вось, я прагну загадаў Тваіх; ажыві мяне праведнасьцю Тваёю.</verse>
				<verse number="41">Няхай прыйдзе да мяне міласэрнасьць Твая, ГОСПАДЗЕ, і збаўленьне Тваё паводле слова Твайго,</verse>
				<verse number="42">каб я мог адказаць словам таму, хто зьневажае мяне, бо я спадзяюся на слова Тваё.</verse>
				<verse number="43">І не пазбаў вусны мае слова праўды зусім, бо я на суды Твае спадзяюся.</verse>
				<verse number="44">І я буду захоўваць закон Твой заўсёды, і на вякі вечныя,</verse>
				<verse number="45">і буду хадзіць па [прасторы] шырокім, бо загадаў Тваіх я шукаў.</verse>
				<verse number="46">І буду гаварыць пра сьведчаньні Твае перад валадарамі і ня буду асаромлены.</verse>
				<verse number="47">І буду мець уцеху ў прыказаньнях Тваіх, якія я ўзьлюбіў.</verse>
				<verse number="48">І буду ўздымаць рукі мае да прыказаньняў Тваіх, якія я ўзьлюбіў, і буду разважаць пра пастановы Твае.</verse>
				<verse number="49">Узгадай слова да слугі Твайго, на якое маю спадзявацца.</verse>
				<verse number="50">Гэта пацяшэньне маё ў нядолі маёй, бо слова Тваё ажыўляе мяне.</verse>
				<verse number="51">Свавольнікі вельмі зьдзекуюцца з мяне; але я ад закону Твайго ня ўхіляўся.</verse>
				<verse number="52">Узгадваў я, ГОСПАДЗЕ, суды Твае спрад вякоў, і гэта пацяшала мяне.</verse>
				<verse number="53">[Гнеў] палючы мяне агарнуў на бязбожнікаў, якія пакінулі закон Твой.</verse>
				<verse number="54">Пастановы Твае сталіся гімнам для мяне ў доме вандраваньня майго.</verse>
				<verse number="55">Імя Тваё, ГОСПАДЗЕ, я ўначы ўзгадваў і захоўваў закон Твой.</verse>
				<verse number="56">Гэтак сталася са мною, бо я пільнаваўся загадаў Тваіх.</verse>
				<verse number="57">“Мая частка, ГОСПАДЗЕ, — сказаў я,— захоўваць слова Тваё”.</verse>
				<verse number="58">Я прынізіўся перад абліччам Тваім ад усяго сэрца; зьлітуйся нада мною паводле слова Твайго.</verse>
				<verse number="59">Я думаў пра шляхі мае, і зьвярнуў ногі мае да сьведчаньняў Тваіх.</verse>
				<verse number="60">Сьпяшаўся я і не марудзіў захоўваць прыказаньні Твае.</verse>
				<verse number="61">Путы бязбожнікаў аблуталі мяне, але закон Твой я не забыўся.</verse>
				<verse number="62">Сярод ночы я ўстаю, каб славіць Цябе за суды праведнасьці Тваёй.</verse>
				<verse number="63">Я — суполькнік для ўсіх, што баяцца Цябе і захоўваюць загады Твае.</verse>
				<verse number="64">Міласэрнасьць Твая, ГОСПАДЗЕ, напоўніла зямлю; навучы мяне пастановам Тваім!</verse>
				<verse number="65">Дабро Ты зрабіў слузе Твайму, ГОСПАДЗЕ, паводле слова Твайго.</verse>
				<verse number="66">Добраму розуму і веданьню навучы мяне, бо я прыказаньням Тваім веру.</verse>
				<verse number="67">Перш, чым я стаўся спакораным, я блукаў; цяпер слова Тваё я захоўваю.</verse>
				<verse number="68">Ты добры і робіш добрае, навучы мяне пастановам Тваім!</verse>
				<verse number="69">Свавольнікі надумалі хлусьню супраць мяне; а я ўсім сэрцам буду пільнавацца загадаў Тваіх.</verse>
				<verse number="70">Сталася нячулым ад тлушчу сэрца іхняе; а я меў уцеху ў законе Тваім.</verse>
				<verse number="71">Добра мне, што я быў ўпакораны, каб навучыўся пастановам Тваім.</verse>
				<verse number="72">Лепшы для мяне закон вуснаў Тваіх, чым тысячы золата і срэбра.</verse>
				<verse number="73">Рукі Твае зрабілі мяне і ўмацавалі; дай мне разуменьне, каб я навучыўся прыказаньням Тваім!</verse>
				<verse number="74">Тыя, што баяцца Цябе, убачаць мяне і ўзрадуюцца, бо я на слова Тваё спадзяюся.</verse>
				<verse number="75">Ведаю, ГОСПАДЗЕ, што праведныя суды Твае, і слушна Ты ўпакорыў мяне.</verse>
				<verse number="76">Няхай, прашу, міласэрнасьць Твая пацяшае мяне паводле слова Твайго да слугі Твайго.</verse>
				<verse number="77">Няхай прыйдзе да мяне літасьць Твая, каб я жыў, бо закон Твой — пацеха мая.</verse>
				<verse number="78">Няхай будуць асаромлены свавольнікі, бо яны падманліва блыталі мяне; а я буду разважаць пра загады Твае.</verse>
				<verse number="79">Няхай да мяне навернуцца тыя, што баяцца Цябе, і тыя, што ведаюць сьведчаньні Твае.</verse>
				<verse number="80">Няхай будзе сэрца маё беззаганным у [выкананьні] пастановаў Тваіх, каб я ня быў асаромлены.</verse>
				<verse number="81">Зьнемагае душа мая без збаўленьня Твайго; на слова Тваё спадзяюся.</verse>
				<verse number="82">Зьнемагаюць вочы мае бяз слова Твайго, кажучы: “Калі ж Ты пацешыш мяне?”</verse>
				<verse number="83">Я стаўся, як мех [скураны] ў дыме; але пастановаў Тваіх не забыўся.</verse>
				<verse number="84">Колькі будзе дзён слугі Твайго, калі Ты ўчыніш суд над тымі, што перасьледуюць мяне?</verse>
				<verse number="85">Выкапалі свавольнікі яму для мяне, але гэта пярэчыць закону Твайму.</verse>
				<verse number="86">Усё прыказаньні Твае — верныя; [з дапамогай] хлусьні перасьледуюць мяне, дапамажы Ты мне!</verse>
				<verse number="87">Амаль вынішчылі мяне на зямлі; а я не пакінуў загадаў Тваіх.</verse>
				<verse number="88">Праз міласэрнасьць Тваю захавай мне жыцьцё, і буду захоўваць сьведчаньні вуснаў Тваіх.</verse>
				<verse number="89">На вякі, ГОСПАДЗЕ, слова Тваё сьцьверджана на небе!</verse>
				<verse number="90">З пакаленьня ў пакаленьне вернасьць Твая; Ты ўгрунтаваў зямлю, і яна стаіць.</verse>
				<verse number="91">Паводле прысуду Твайго стаяць яны да гэтага дня, бо ўсё гэта — слугі Твае.</verse>
				<verse number="92">Калі б закон Твой ня быў ўцехай маёй, даўно б я згінуў у нядолі маёй.</verse>
				<verse number="93">На вякі не забудуся загадаў Тваіх, бо імі Ты захаваў мне жыцьцё.</verse>
				<verse number="94">Я — Твой! Збаў мяне, бо я шукаю загады Твае.</verse>
				<verse number="95">Цікуюць на мяне бязбожнікі, каб зьнішчыць мяне; а я пра сьведчаньні Твае разважаю.</verse>
				<verse number="96">Я бачыў заканчэньне ўсякай дасканаласьці; але прыказаньні Твае ня маюць канца.</verse>
				<verse number="97">Як я люблю закон Твой! Увесь дзень ён у думках маіх!</verse>
				<verse number="98">Зрабілі мяне мудрэйшым за ворагаў маіх прыказаньні Твае, бо яны на вякі са мною.</verse>
				<verse number="99">Я стаўся больш разважлівым за ўсіх, што вучылі мяне, бо сьведчаньні Твае ў думках маіх.</verse>
				<verse number="100">Я стаўся разумнейшым за старых, бо пільнуюся загадаў Тваіх.</verse>
				<verse number="101">Ад усякай сьцежкі благой я стрымліваў ногі мае, каб захоўваць слова Тваё.</verse>
				<verse number="102">Ад прысудаў Тваіх я ня адступаўся, бо Ты мяне навучаеш.</verse>
				<verse number="103">Як салодкія словы Твае паднябеньню майму, саладзей за мёд вуснам маім!</verse>
				<verse number="104">Пра загады Твае буду разважаць, дзеля гэтага ненавіджу ўсякую сьцежку хлусьні.</verse>
				<verse number="105">Слова Тваё — сьветач для ног маіх і сьвятло на сьцежцы маёй.</verse>
				<verse number="106">Я прысягнуў і я падняўся, каб захоўваць суды праведнасьці Тваёй.</verse>
				<verse number="107">Я вельмі моцна прыгнечаны; ГОСПАДЗЕ, ажыві мяне паводле слова Твайго!</verse>
				<verse number="108">Мей упадабаньне, прашу, ГОСПАДЗЕ, у дабраахвотных [абяцаньнях] вуснаў маіх, і навучы мяне судам Тваім.</verse>
				<verse number="109">Душа мая заўсёды ў руцэ маёй, і закону Твайго я не забываюся.</verse>
				<verse number="110">Наставілі бязбожнікі пастку супраць мяне, але я не ўхіліўся ад загадаў Тваіх.</verse>
				<verse number="111">Я ўспадкаеміў сьведчаньні Твае на вякі, бо яны — радасьць сэрца майго.</verse>
				<verse number="112">Я нахіляю сэрца маё, каб рабіла паводле пастановаў Тваіх на вякі, аж да канца.</verse>
				<verse number="113">Двудушных я ненавіджу, а закон Твой люблю.</verse>
				<verse number="114">Ты — заслона мая і шчыт мой, на слова Тваё спадзяюся.</verse>
				<verse number="115">Адыйдзіце ад мяне, злачынцы, каб я мог захоўваць прыказаньні Бога майго.</verse>
				<verse number="116">Падтрымай мяне паводле слова Твайго, і буду жыць, і ня буду асаромлены ў надзеі маёй.</verse>
				<verse number="117">Умацуй мяне, і буду збаўлены, і буду ўглядацца ў пастановы Твае заўсёды.</verse>
				<verse number="118">Ты адапхнуў ўсіх, якія ўхіляюцца ад пастановаў Тваіх, бо хлусьлівы падман іхні.</verse>
				<verse number="119">Быццам жужаль Ты выкідаеш усіх бязбожнікаў зямлі; дзеля гэтага я ўзьлюбіў сьведчаньні Твае.</verse>
				<verse number="120">Дрыжыць ад страху перад Табою цела маё, і судоў Тваіх я баюся.</verse>
				<verse number="121">Я чыніў суд і праведнасьць; не аддай мяне прыгнятальнікам маім!</verse>
				<verse number="122">Заступіся за слугу Твайго на дабро [яму]; каб не прыгняталі мяне свавольнікі.</verse>
				<verse number="123">Зьнемагаюць вочы мае, [выглядаючы] збаўленьне Тваё і слова праведнасьці Тваёй.</verse>
				<verse number="124">Учыні са слугою Тваім паводле міласэрнасьці Тваёй, і навучы мяне пастановам Тваім.</verse>
				<verse number="125">Я — слуга Твой; дай мне разуменьне, каб пазнаў сьведчаньні Твае.</verse>
				<verse number="126">Час дзейнічаць для ГОСПАДА, [бо] яны парушылі закон Твой.</verse>
				<verse number="127">Дзеля гэтага я люблю прыказаньні Твае больш, чым золата, золата найчысьцейшае.</verse>
				<verse number="128">Дзеля гэтага ўсе загады Твае, усе лічу слушнымі, кожную сьцежку хлусьні ненавіджу.</verse>
				<verse number="129">Цудоўныя сьведчаньні Твае, дзеля гэтага душа мая пільнуецца іх.</verse>
				<verse number="130">Адкрыцьцё словаў Тваіх асьвятляе, дае разуменьне неразумным.</verse>
				<verse number="131">Расчыняю я вусны мае і ўздыхаю, бо прагну прыказаньняў Тваіх.</verse>
				<verse number="132">Павярніся да мяне і зьлітуйся нада мною, паводле суду [Твайго] для тых, што любяць імя Тваё.</verse>
				<verse number="133">Стопы мае ўмацуй Ты ў слове Тваім і ня дай беззаконьню авалодаць мною.</verse>
				<verse number="134">Выбаў мяне ад крыўды чалавека, і буду захоўваць загады Твае.</verse>
				<verse number="135">Аблічча Тваё няхай сьвеціць над слугою Тваім, і навучы мяне пастановам Тваім.</verse>
				<verse number="136">Струмяні водаў цякуць з вачэй маіх, бо [людзі] не захоўваюць закон Твой.</verse>
				<verse number="137">Ты праведны, ГОСПАДЗЕ, і справядлівыя суды Твае.</verse>
				<verse number="138">Ты загадаў [чыніць] праведнасьць, сьведчаньні Твае і вернасьць вялікую.</verse>
				<verse number="139">Зьядае мяне руплівасьць мая, бо забыліся на словы Твае прыгнятальнікі мае.</verse>
				<verse number="140">Слова Тваё вельмі чыстае, і слуга Твой узьлюбіў яго.</verse>
				<verse number="141">Малы я і пагарджаны, але загадаў Тваіх я не забываюся.</verse>
				<verse number="142">Праведнасьць Твая — праведнасьць на вякі, і закон Твой — праўда.</verse>
				<verse number="143">Прыгнёт і гора знайшлі мяне; прыказаньні Твае — пацеха мая.</verse>
				<verse number="144">Праведнасьць сьведчаньняў Тваіх — на вякі; дай мне разуменьне, і буду жыць.</verse>
				<verse number="145">З усяго сэрца я клічу, адкажы мне, ГОСПАДЗЕ, каб я пільнаваўся пастановаў Тваіх.</verse>
				<verse number="146">Я клічу Цябе, збаў мяне, і буду захоўваць сьведчаньні Твае!</verse>
				<verse number="147">Я апярэджваю сьвітаньне і галашу, на слова Тваё, на слова Тваё спадзяюся.</verse>
				<verse number="148">Вочы мае апярэджваюць варту [начную], каб мне разважаць пра слова Тваё.</verse>
				<verse number="149">Голас мой пачуй паводле міласэрнасьці Тваёй, ГОСПАДЗЕ, паводле суду Твайго ажыві мяне.</verse>
				<verse number="150">Набліжаюцца [да мяне] тыя, што імкнуцца да брыдоты; яны ад закону Твайго адступіліся.</verse>
				<verse number="151">Але блізка Ты, ГОСПАДЗЕ, і ўсе прыказаньні Твае — праўда.</verse>
				<verse number="152">Здаўна я ведаю сьведчаньні Твае, што Ты на вякі заснаваў іх.</verse>
				<verse number="153">Глянь на нядолю маю і выратуй мяне, бо я пра закон Твой не забываўся.</verse>
				<verse number="154">Барані мяне ў справе маёй і выбаў мяне, паводле слова Твайго ажыві мяне.</verse>
				<verse number="155">Далёка ад бязбожнікаў збаўленьне, бо яны не шукалі пастановаў Тваіх.</verse>
				<verse number="156">Літасьць Твая вялікая, ГОСПАДЗЕ; паводле суду Твайго ажыві мяне.</verse>
				<verse number="157">Шмат тых, што перасьледуюць мяне і прыгнятаюць мяне; але ад сьведчаньняў Тваіх я не ўхіляўся.</verse>
				<verse number="158">Я бачыў адступнікаў і брыдзіўся тымі, якія не захоўвалі слова Твайго.</verse>
				<verse number="159">Глянь, ГОСПАДЗЕ, як я люблю загады Твае; паводле міласэрнасьці Тваёй ажыві мяне.</verse>
				<verse number="160">Аснова слова Твайго — праўда, і на вякі кожны прысуд праведнасьці Тваёй.</verse>
				<verse number="161">Князі перасьледуюць мяне без прычыны, але слова Твайго баіцца сэрца маё.</verse>
				<verse number="162">Я радуюся са слова Твайго як той, хто знайшоў вялікі прыбытак.</verse>
				<verse number="163">Хлусьню ненавіджу і брыджуся ёю, закон Твой люблю.</verse>
				<verse number="164">Сямкротна ў дзень я хвалю Цябе за прысуды праведнасьці Тваёй.</verse>
				<verse number="165">Вялікі супакой Ты даеш тым, якія любяць закон Твой, і яны не спатыкнуцца.</verse>
				<verse number="166">Я ўзіраюся на збаўленьне Тваё, ГОСПАДЗЕ, і выконваю прыказаньні Твае.</verse>
				<verse number="167">Захоўвала душа мая сьведчаньні Твае, і я моцна ўзьлюбіў іх.</verse>
				<verse number="168">Я захоўваю загады Твае і сьведчаньні Твае, бо ўсе шляхі мае перад Табою.</verse>
				<verse number="169">Няхай дойдзе галашэньне маё да аблічча Твайго, ГОСПАДЗЕ! Паводле слова Твайго дай мне разуменьне.</verse>
				<verse number="170">Няхай прыйдзе маленьне маё перад аблічча Тваё! Паводле слова Твайго выратуй мяне!</verse>
				<verse number="171">Вусны мае будуць апавядаць хвалу, бо Ты вучыш мяне пастановам Тваім.</verse>
				<verse number="172">Язык мой будзе адказваць пра слова Тваё, бо ўсе прыказаньні Твае праведныя.</verse>
				<verse number="173">Няхай станецца рука Твая дапамогай маёй, бо я выбраў загады Твае.</verse>
				<verse number="174">Я прагну збаўленьня Твайго, ГОСПАДЗЕ, і закон Твой — пацеха мая.</verse>
				<verse number="175">Няхай жыве душа мая, каб хваліць Цябе, і суды Твае няхай дапамогуць мне.</verse>
				<verse number="176">Я заблукаў як авечка, што згубілася, адшукай Ты слугу Твайго, бо прыказаньняў Тваіх я не забываўся.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="120">
				<verse number="1">Сьпеў узыходжаньня. Да ГОСПАДА я клікаў у бядзе маёй, і Ён адказаў мне.</verse>
				<verse number="2">ГОСПАДЗЕ, вызваль душу маю ад вуснаў хлусьлівых, ад языка здрадлівага.</verse>
				<verse number="3">Што дасьць табе ды якую карысьць прынясе язык здрадлівы?</verse>
				<verse number="4">Вострыя стрэлы волата і вугольле ядлоўцавае.</verse>
				<verse number="5">Гора мне, што я жыву ў Мэшэка, што я пасяліўся ля намётаў Кедарскіх!</verse>
				<verse number="6">Вельмі доўга душа мая жыла сярод тых, што ненавідзяць супакой.</verse>
				<verse number="7">Я — [сам] супакой; ды, як толькі прамоўлю, яны [пачынаюць] вайну.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="121">
				<verse number="1">Сьпеў узыходжаньня. Узьнімаю я вочы мае да гораў, адкуль прыйдзе да мяне дапамога.</verse>
				<verse number="2">Дапамога мая ад ГОСПАДА, Які стварыў неба і зямлю.</verse>
				<verse number="3">Ён ня дасьць пахіснуцца назе тваёй, не задрэмле Той, Які захоўвае цябе.</verse>
				<verse number="4">Сапраўды, не задрэмле і ня будзе спаць Той, Які захоўвае Ізраіля.</verse>
				<verse number="5">ГОСПАД — Той, Які захоўвае цябе, ГОСПАД — цень твой праваруч цябе.</verse>
				<verse number="6">Удзень сонца ня ўдарыць цябе, ані месяц уначы.</verse>
				<verse number="7">ГОСПАД будзе захоўваць цябе ад усякага зла, будзе душу тваю Ён захоўваць.</verse>
				<verse number="8">ГОСПАД будзе захоўваць твой выхад і твой уваход ад цяпер і на вякі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="122">
				<verse number="1">Сьпеў узыходжаньня. Давіда. Узрадаваўся я, калі мне сказалі: “Хадзем у дом ГОСПАДА!”</verse>
				<verse number="2">Вось, ногі нашыя стаяць у брамах тваіх, Ерусаліме!</verse>
				<verse number="3">Ерусаліме! Ты пабудаваны, як горад, які злучаны разам,</verse>
				<verse number="4">куды ўваходзяць калены, калены ГОСПАДАВЫ, як сьведчаньне для Ізраіля славіць імя ГОСПАДА,</verse>
				<verse number="5">бо там стаяць пасады судовыя, пасады дому Давідавага.</verse>
				<verse number="6">Прасіце пра супакой для Ерусаліму! Няхай маюць спакой тыя, што любяць цябе.</verse>
				<verse number="7">Супакой няхай будзе ў мурах тваіх, дабрабыт у палацах тваіх.</verse>
				<verse number="8">Дзеля братоў маіх і бліжніх маіх кажу цяпер: “Супакой табе!”</verse>
				<verse number="9">Дзеля дому ГОСПАДА, Бога нашага, буду шукаць дабра для цябе.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="123">
				<verse number="1">Сьпеў узыходжаньня. Узьнімаю я вочы мае да Цябе, Які жывеш у нябёсах.</verse>
				<verse number="2">Сапраўды, як вочы слугаў [глядзяць] на руку паноў іхніх, як вочы служкі — на руку гаспадыні яе, так і вочы нашыя — на ГОСПАДА, Бога нашага, аж пакуль ня зьлітуецца над намі.</verse>
				<verse number="3">Зьлітуйся над намі, ГОСПАДЗЕ, зьлітуйся, бо мы вельмі насычаныя пагардай!</verse>
				<verse number="4">Вельмі моцна насычана душа нашая кпінамі ганарыстых і пагардай фанабэрыстых.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="124">
				<verse number="1">Сьпеў узыходжаньня. Давіда. Калі б не было з намі ГОСПАДА, — скажы, прашу, Ізраіль, —</verse>
				<verse number="2">калі б не было з намі ГОСПАДА, калі паўстаў супраць нас чалавек,</verse>
				<verse number="3">тады яны б нас жывымі праглынулі, як гнеў іхні распаліўся на нас,</verse>
				<verse number="4">тады б воды нас затапілі, струмень заліў бы душы нашыя,</verse>
				<verse number="5">тады б воды бурлівыя залілі б душы нашыя.</verse>
				<verse number="6">Дабраслаўлёны ГОСПАД, Які не аддаў нас зубам іхнім, як здабычу.</verse>
				<verse number="7">Душа наша ўцякла, быццам птушка з сіла птушкалова; сіло парванае, і мы ўцяклі!</verse>
				<verse number="8">Дапамога нашая — у імені ГОСПАДА, Які стварыў неба і зямлю.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="125">
				<verse number="1">Сьпеў узыходжаньня. Тыя, што спадзяюцца на ГОСПАДА, [яны] як гара Сыён, якая не пахісьнецца і будзе на вякі.</verse>
				<verse number="2">Горы вакол Ерусаліму, а ГОСПАД — вакол народу Свайго ад сёньня і на вякі.</verse>
				<verse number="3">Бо кій бязбожнікаў не застанецца над лёсам праведнікаў, каб не цягнулі праведнікі рук сваіх да беззаконьня.</verse>
				<verse number="4">Рабі, ГОСПАДЗЕ, добрае добрым і тым, хто шчыры ў сэрцы сваім.</verse>
				<verse number="5">Але тых, што зыходзяць на сьцежкі крывыя свае, няхай выганіць ГОСПАД разам са злачынцамі. Супакой над Ізраілем!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="126">
				<verse number="1">Сьпеў узыходжаньня. Калі ГОСПАД вярнуў палонных Сыёну, мы былі як у сьне.</verse>
				<verse number="2">Былі тады нашыя вусны поўныя сьмеху, і язык наш — сьпяваньня. Казалі тады між паганамі: “Вялікае ГОСПАД з імі ўчыніў!”</verse>
				<verse number="3">Вялікае ГОСПАД з намі ўчыніў, і мы былі радасныя.</verse>
				<verse number="4">Вярні, ГОСПАДЗЕ, нашых палонных, як ручаі на [зямлю] паўднёвую.</verse>
				<verse number="5">Той, хто ў сьлёзах сеяў, жаць будзе са сьпяваньнем.</verse>
				<verse number="6">Тыя, што несьлі насеньне на пасеў, ішлі плачучы, але, вяртаючыся, вернуцца са сьпяваньнем, снапы свае несучы.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="127">
				<verse number="1">Сьпеў узыходжаньня. Салямона. Калі ГОСПАД не збудуе дом, надарэмна цяжка працуюць будаўнікі; калі ГОСПАД не захоўвае горад, надарэмна чуваюць вартаўнікі.</verse>
				<verse number="2">Надарэмна для вас рана ўставаць, позна сядзець і есьці хлеб у смутку, бо Свайму ўлюбёнаму Ён дае ў сьне.</verse>
				<verse number="3">Вось, спадчына ад ГОСПАДА — дзеці, узнагарода Ягоная — плод чэрава.</verse>
				<verse number="4">Быццам стрэлы ў магутнай руцэ, гэтак сыны маладыя.</verse>
				<verse number="5">Шчасьлівы той чалавек, які напоўніў імі сагайдак свой. Ня будуць яны асаромленыя, калі з ворагамі ў браме будуць гаварыць.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="128">
				<verse number="1">Сьпеў узыходжаньня. Шчасьлівы кожны, хто баіцца ГОСПАДА, хто ходзіць шляхамі Ягонымі.</verse>
				<verse number="2">Ты будзеш працу рук тваіх есьці, ты шчасьлівы, і добра табе!</verse>
				<verse number="3">Жонка твая ў доме тваім будзе плодная, быццам лаза вінаградная; сыны твае — як галіны аліўкавыя, наўкола стала твайго.</verse>
				<verse number="4">Вось, гэтак будзе дабраслаўлёны муж, які баіцца ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="5">І дабраславіць цябе ГОСПАД з Сыёну, і ты будзеш бачыць дабрабыт Ерусаліму ў-ва ўсе дні жыцьця твайго,</verse>
				<verse number="6">і будзеш бачыць сыноў ад сыноў тваіх. Супакой над Ізраілем!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="129">
				<verse number="1">Сьпеў узыходжаньня. Шмат уціскалі мяне з маладосьці маёй, — няхай скажа Ізраіль! —</verse>
				<verse number="2">шмат уціскалі мяне з маладосьці маёй, але мяне не перамаглі.</verse>
				<verse number="3">На хрыбце маім аралі аратыя, праганяючы доўгія барозны свае.</verse>
				<verse number="4">ГОСПАД праведны, Ён рассек вяроўкі бязбожнікаў.</verse>
				<verse number="5">Няхай будуць асаромленыя і адступяцца назад усе, што ненавідзяць Сыён!</verse>
				<verse number="6">Няхай будуць яны, як трава на даху, якая раней, чым вырвуць яе, засыхае,</verse>
				<verse number="7">і жнец не напоўніць ёю рукі сваёй, і вязальнік снапоў — жменяў сваіх.</verse>
				<verse number="8">I ня скажа той, што міма праходзіць: “Дабраслаўленьне ГОСПАДА няхай будзе над вамі! Дабраслаўляем вас імем ГОСПАДА!”</verse>
			</chapter>
			<chapter number="130">
				<verse number="1">Сьпеў узыходжаньня. З глыбіні я клічу Цябе, ГОСПАДЗЕ!</verse>
				<verse number="2">Госпадзе, пачуй голас мой! Няхай вушы Твае зважаюць на голас маленьня майго!</verse>
				<verse number="3">Калі Ты будзеш памятаць пра беззаконьні, ГОСПАДЗЕ, Госпадзе мой, хто устаіць?</verse>
				<verse number="4">Бо ў Цябе прабачэньне, каб мелі страх [перад Табою].</verse>
				<verse number="5">Спадзяюся на ГОСПАДА, спадзяецца душа мая, і ў слове Ягоным маю спадзяваньне.</verse>
				<verse number="6">Душа мая [чакае на] Госпада больш, чым стораж раніцы, чым стораж раніцы.</verse>
				<verse number="7">Спадзявайся, Ізраілю, на ГОСПАДА, бо ў ГОСПАДА міласэрнасьць і шчодрасьць збаўленьня,</verse>
				<verse number="8">і Ён выбавіць Ізраіль ад ўсіх беззаконьняў ягоных.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="131">
				<verse number="1">Сьпеў узыходжаньня. Давіда. ГОСПАДЗЕ, не вывышалася сэрца маё, і ня ўзносіліся вочы мае, і не хадзіў я за рэчамі занадта вялікімі і занадта для мяне недасяжнымі,</verse>
				<verse number="2">але я ўсьцішаў і супакойваў душу маю, як дзіця, што аднятае ад маці сваёй. Як дзіця, аднятае [ад маці], душа мая ў-ва мне.</verse>
				<verse number="3">Спадзявайся, Ізраіль, на ГОСПАДА, ад цяпер і на вякі!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="132">
				<verse number="1">Сьпеў узыходжаньня. Узгадай, ГОСПАДЗЕ, пра Давіда і ўсе беды ягоныя,</verse>
				<verse number="2">як ён прысягаў ГОСПАДУ, даваў абяцаньне Моцнаму Якубаваму:</verse>
				<verse number="3">“Не ўвайду ў намёт дому майго, не ўзыйду на пасьцель ложка майго,</verse>
				<verse number="4">ня дам вачам маім сну і павекам маім дрымоты,</verse>
				<verse number="5">пакуль не знайду месца для ГОСПАДА, сялібы для Моцнага Якубавага!”</verse>
				<verse number="6">Вось, мы чулі пра яго ў Эфраце, знайшлі яго на палях Яару.</verse>
				<verse number="7">Хадзем у сялібу Ягоную, паклонімся перад падножжам стопаў Ягоных.</verse>
				<verse number="8">Паўстань, ГОСПАДЗЕ, ў месца супачынку Твайго, Ты і каўчэг моцы Тваёй!</verse>
				<verse number="9">Сьвятары Твае няхай апрануцца ў праведнасьць, і багабойныя Твае няхай радуюцца!</verse>
				<verse number="10">Дзеля Давіда, слугі Твайго, не адварочвай аблічча ад памазанца Твайго!</verse>
				<verse number="11">Прысягаў ГОСПАД Давіду праўду і не адступіцца ад яе: “Таго, [хто ёсьць] плод улоньня твайго, пасаджу на пасадзе тваім.</verse>
				<verse number="12">І калі сыны Твае будуць захоўваць запавет Мой і сьведчаньні Мае, якім буду навучаць іх, таксама сыны іхнія будуць вечна сядзець на пасадзе тваім”.</verse>
				<verse number="13">Бо ГОСПАД выбраў Сыён, пажадаў, [каб быў] сялібай для Яго, [кажучы]:</verse>
				<verse number="14">“Вось месца супачынку Майго вечна. Тут буду жыць, бо яго ўпадабаў.</verse>
				<verse number="15">Дабраслаўляючы, дабраслаўлю здабытак ягоны, убогіх ягоных насычу хлебам.</verse>
				<verse number="16">І сьвятароў ягоных апрану ў збаўленьне, і багабойныя ягоныя, радуючыся, радавацца будуць.</verse>
				<verse number="17">Там Я ўзрашчу рог Давіду, там пастаўлю сьветач памазанцу Майму.</verse>
				<verse number="18">Ворагаў ягоных апрану ў ганьбу, а над ім расквітнее дыядэма”.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="133">
				<verse number="1">Сьпеў узыходжаньня. Давіда. О, як гэта добра і цудоўна, калі браты ў згодзе жывуць!</verse>
				<verse number="2">Гэта быццам найлепшы алей на галаве, які сьцякае на бараду, на бараду Аарона, які сьцякае на край шаты ягонай,</verse>
				<verse number="3">нібы раса Гермону, якая зыходзіць на горы Сыёнскія, бо там ГОСПАД зьяўляе дабраслаўленьне і жыцьцё на вякі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="134">
				<verse number="1">Сьпеў узыходжаньня. О, дабраслаўляйце ГОСПАДА, усе слугі ГОСПАДАВЫ, якія начамі стаіцё ў доме ГОСПАДА!</verse>
				<verse number="2">Узьнімеце рукі вашыя да сьвятыні і дабраслаўляйце ГОСПАДА!</verse>
				<verse number="3">З Сыёну няхай дабраславіць цябе ГОСПАД, Які стварыў неба і зямлю!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="135">
				<verse number="1">Альлелюя! Хвалеце імя ГОСПАДА, хвалеце, слугі ГОСПАДАВЫ,</verse>
				<verse number="2">якія стаіцё ў доме ГОСПАДА, у панадворках дому Бога нашага!</verse>
				<verse number="3">Хвалеце ГОСПАДА, бо добры ГОСПАД; выслаўляйце імя Ягонае, бо яно цудоўнае.</verse>
				<verse number="4">Бо Якуба выбраў для Сябе ГОСПАД, Ізраіля — на ўласнасьць Сабе.</verse>
				<verse number="5">Бо ведаю я, што ГОСПАД вялікі, і Госпад наш — па-над ўсімі багамі.</verse>
				<verse number="6">Усё, што даспадобы ГОСПАДУ, робіць Ён у небе і на зямлі, у моры і у-ва ўсіх бяздоньнях.</verse>
				<verse number="7">Ён уздымае хмары ад краю зямлі, робіць маланкі і дождж, выводзіць вецер са скарбніцы Сваёй.</verse>
				<verse number="8">Ён пабіў першародных у Эгіпце, ад чалавека і да скаціны.</verse>
				<verse number="9">Ён паслаў знакі і цуды пасярод цябе, Эгіпце, над фараонам і ўсімі слугамі ягонымі.</verse>
				<verse number="10">Ён пабіў шматлікія народы і забіў валадароў магутных:</verse>
				<verse number="11">Сыгона, валадара Амарэйскага, і Ога, валадара Башану, і ўсе валадарствы Ханаану.</verse>
				<verse number="12">І аддаў зямлю іхнюю у спадчыну, у спадчыну Ізраілю, народу Свайму.</verse>
				<verse number="13">ГОСПАДЗЕ, імя Тваё на вякі! ГОСПАДЗЕ, памяць Твая з пакаленьня ў пакаленьне!</verse>
				<verse number="14">Бо ГОСПАД будзе судзіць народ Свой і пашкадуе слугаў Сваіх.</verse>
				<verse number="15">Ідалы народаў — срэбра і золата, творы рук чалавечых.</verse>
				<verse number="16">Маюць вусны, і не гавораць, маюць вочы, і ня бачаць;</verse>
				<verse number="17">маюць вушы, і ня чуюць, і духу няма ў вуснах іхніх.</verse>
				<verse number="18">Падобныя да іх будуць тыя, што робяць іх, усе, хто на іх спадзяецца.</verse>
				<verse number="19">Доме Ізраіля, дабраслаўляйце ГОСПАДА! Доме Аарона, дабраслаўляйце ГОСПАДА!</verse>
				<verse number="20">Доме Левія, дабраслаўляйце ГОСПАДА! Вы, што баіцёся ГОСПАДА, дабраслаўляйце ГОСПАДА!</verse>
				<verse number="21">Дабраслаўлёны ГОСПАД з Сыёну, Які жыве ў Ерусаліме! Альлелюя!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="136">
				<verse number="1">Слаўце ГОСПАДА, бо Ён добры, бо на вякі міласэрнасьць Яго!</verse>
				<verse number="2">Слаўце Бога багоў, бо на вякі міласэрнасьць Яго!</verse>
				<verse number="3">Слаўце Пана паноў, бо на вякі міласэрнасьць Яго!</verse>
				<verse number="4">Таго, Які Сам робіць цуды вялікія, бо на вякі міласэрнасьць Яго:</verse>
				<verse number="5">Таго, Які неба ўчыніў з разуменьнем, бо на вякі міласэрнасьць Яго;</verse>
				<verse number="6">Таго, Які зямлю расьцягнуў па-над водамі, бо на вякі міласэрнасьць Яго;</verse>
				<verse number="7">Таго, Які ўчыніў сьвяцільні вялікія, бо на вякі міласэрнасьць Яго;</verse>
				<verse number="8">сонца, каб кіравала днём, бо на вякі міласэрнасьць Яго;</verse>
				<verse number="9">месяц і зоркі, каб кіравалі ноччу, бо на вякі міласэрнасьць Яго;</verse>
				<verse number="10">Таго, Які пабіў Эгіпет у першародных ягоных, бо на вякі міласэрнасьць Яго;</verse>
				<verse number="11">і вывеў Ізраіля спасярод яго, бо на вякі міласэрнасьць Яго;</verse>
				<verse number="12">рукою дужаю і рамяном узьнятым, бо на вякі міласэрнасьць Яго;</verse>
				<verse number="13">Таго, Які мора Чырвонае расьсек, бо на вякі міласэрнасьць Яго;</verse>
				<verse number="14">і правёў Ізраіля пасярод яго, бо на вякі міласэрнасьць Яго;</verse>
				<verse number="15">і кінуў фараона і войска ягонае ў мора Чырвонае, бо на вякі міласэрнасьць Яго;</verse>
				<verse number="16">Таго, Які вёў народ Свой праз пустыню, бо на вякі міласэрнасьць Яго;</verse>
				<verse number="17">Таго, Які пабіў валадароў вялікіх, бо на вякі міласэрнасьць Яго;</verse>
				<verse number="18">і забіў валадароў слаўных, бо на вякі міласэрнасьць Яго;</verse>
				<verse number="19">Сыгона, валадара Амарэйскага, бо на вякі міласэрнасьць Яго;</verse>
				<verse number="20">і Ога, валадара Башану, бо на вякі міласэрнасьць Яго;</verse>
				<verse number="21">і аддаў зямлю іхнюю ў спадчыну, бо на вякі міласэрнасьць Яго;</verse>
				<verse number="22">у спадчыну Ізраілю, слузе Свайму, бо на вякі міласэрнасьць Яго;</verse>
				<verse number="23">Таго, Які ў паніжэньні нашым успомніў аб нас, бо на вякі міласэрнасьць Яго;</verse>
				<verse number="24">і выратаваў нас ад прыгнятальнікаў нашых, бо на вякі міласэрнасьць Яго;</verse>
				<verse number="25">Таго, Які дае хлеб усякаму целу, бо на вякі міласэрнасьць Яго.</verse>
				<verse number="26">Слаўце Бога нябёсаў, бо на вякі міласэрнасьць Яго!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="137">
				<verse number="1">Ля рэк Бабілёнскіх сядзелі мы там і плакалі, Сыён успамінаючы.</verse>
				<verse number="2">На вербах сярод яго мы павесілі нашыя гусьлі.</verse>
				<verse number="3">Бо там тыя, што нас паланілі, жадалі ад нас словаў песьні, і нішчыцелі нашыя — радасьці: “Засьпявайце нам нешта з песьняў Сыёнскіх!”</verse>
				<verse number="4">Як жа сьпяваць нам сьпеў ГОСПАДА ў чужой зямлі?</verse>
				<verse number="5">Калі я забудуся цябе, Ерусаліме, няхай забудзецца мяне правіца мая!</verse>
				<verse number="6">Няхай язык мой прыліпне да паднябеньня майго, калі я ня буду памятаць цябе, калі не ўзніму Ерусалім па-над найвышэйшую радасьць маю!</verse>
				<verse number="7">Прыгадай, ГОСПАДЗЕ, сынам Эдому дзень Ерусаліму, калі казалі яны: “Руйнуйце яго, руйнуйце аж да падвалінаў!”</verse>
				<verse number="8">Дачка Бабілёнская, ты будзеш зруйнаваная! Шчасьлівы той, хто адплаціць табе за тое, што ты нам зрабіла!</verse>
				<verse number="9">Шчасьлівы той, хто немаўлятаў тваіх схопіць і паб’е аб скалу.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="138">
				<verse number="1">Давіда. Я буду славіць Цябе ўсім сэрцам; перад абліччам анёлаў* буду выслаўляць Цябе.</verse>
				<verse number="2">Пакланюся ў сьвятыні сьвятасьці Тваёй і буду славіць імя Тваё за міласэрнасьць Тваю і праўду Тваю, бо Ты ўзьвялічыў па-над усякае імя Тваё слова Тваё.</verse>
				<verse number="3">У дзень, калі я клікаў, Ты адказаў мне, і ўзмоцніў сілаю душу маю.</verse>
				<verse number="4">Будуць славіць Цябе, ГОСПАДЗЕ, усе валадары зямлі, бо пачуюць словы вуснаў Тваіх.</verse>
				<verse number="5">І будуць сьпяваць пра шляхі ГОСПАДАВЫ, бо вялікая слава ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="6">Бо ўзвышаны ГОСПАД, але бачыць пакорнага і ганарлівага пазнае здалёк.</verse>
				<verse number="7">Калі буду хадзіць сярод турботаў, Ты ажывіш мяне, супраць гневу ворагаў маіх Ты выцягнеш руку Тваю, і мяне вызваліць правіца Твая.</verse>
				<verse number="8">ГОСПАД выканае [справу маю] для мяне. ГОСПАДЗЕ, міласэрнасьць Твая на вякі! Не пакінь твораў рук Тваіх! Альлелюя!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="139">
				<verse number="1">Кіраўніку хору: Давіда. Псальм. ГОСПАДЗЕ, Ты дасьледаваў мяне і ведаеш [мяне].</verse>
				<verse number="2">Ты ведаеш, калі я сядаю і калі я ўстаю; разумееш думку маю здалёк.</verse>
				<verse number="3">Сьцежку маю і ляжаньне маё Ты спазнаў, і ўсе шляхі мае Табе вядомыя.</verse>
				<verse number="4">Бо няма яшчэ словаў на языку маім, а Ты, ГОСПАДЗЕ, ведаеш усё.</verse>
				<verse number="5">Ззаду і сьпераду Ты абняў мяне і паклаў на мяне руку Тваю.</verse>
				<verse number="6">Надзвычай дзівоснае веданьне, перавышае мяне, не магу яго сьцяміць!</verse>
				<verse number="7">Куды мне ісьці ад Духа Твайго і ад аблічча Твайго куды ўцячы?</verse>
				<verse number="8">Калі б я ўзыйшоў на неба, Ты там; калі б паслаў сабе [ложак] ў пекле, — вось, [і там] Ты!</verse>
				<verse number="9">Калі б я ўзяў крылы сьвітаньня, калі б пасяліўся на канцы мора,</verse>
				<verse number="10">там таксама рука Твая вадзіла б мяне, і трымала б мяне правіца Твая.</verse>
				<verse number="11">Калі б я сказаў: “Няхай цемра пакрые мяне, і ноччу няхай станецца сьвятло вакол мяне”,</verse>
				<verse number="12">дык і цемра ня будзе цёмнай для Цябе, і ноч заясьнее, як дзень; цемра, як сьвятло.</verse>
				<verse number="13">Бо Ты ўтварыў ныркі мае, выткаў мяне ва ўлоньні маці маёй.</verse>
				<verse number="14">Слаўлю Цябе, бо я захапляльна і дзівосна збудаваны; цудоўныя справы Твае, і душа мая ведае добра.</verse>
				<verse number="15">Не былі схаваныя косткі мае перад Табою, калі я кшталтаваўся пад заслонай, быў вытканы ў глыбінях зямлі.</verse>
				<verse number="16">Зародак мой бачылі вочы Твае; і ў кнізе Тваёй запісаны ўсе дні, што былі вызначаны, калі яшчэ ніводнага з іх не было.</verse>
				<verse number="17">Якія каштоўныя для мяне думкі Твае, Божа, якая вялікая безьліч іх!</verse>
				<verse number="18">Лічу іх, але іх больш, чым пяску. Я буджуся, і я ўсьцяж з Табою.</verse>
				<verse number="19">Калі б Ты, Божа, забіў бязбожніка, тады людзі крывавыя адыйдуць ад мяне.</verse>
				<verse number="20">Яны гавораць супраць Цябе зламыснае; дарэмна робяць сябе ворагамі Тваімі.</verse>
				<verse number="21">Ці ж ня мушу я ненавідзець тых, што ненавідзяць Цябе, ГОСПАДЗЕ, і брыдзіцца тымі, што супраць Цябе паўстаюць?</verse>
				<verse number="22">Нянавісьцю поўнай я іх ненавіджу, яны сталіся ворагамі для мяне.</verse>
				<verse number="23">Дасьледуй мяне, Божа, і спазнай сэрца маё, выспрабуй мяне і спазнай думкі мае!</verse>
				<verse number="24">І паглядзі, ці не на гаротным я шляху, і шляхам вечнасьці вядзі мяне.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="140">
				<verse number="1">Кіраўніку хору. Псальм Давіда.</verse>
				<verse number="2">Ратуй мяне, ГОСПАДЗЕ, ад чалавека ліхога, ад чалавека злачыннага захоўвай мяне!</verse>
				<verse number="3">Яны задумляюць ліхое ў сэрцы сваім, кожны дзень узьнімаюць вайну,</verse>
				<verse number="4">навастрылі язык свой, як зьмеі, атрута зьмяіная ў вуснах іхніх. (Сэлях)</verse>
				<verse number="5">Захавай мяне, ГОСПАДЗЕ, ад рук бязбожніка! Захоўвай мяне ад чалавека злачыннага, ад тых, што мяркуюць пахіснуць стопы мае.</verse>
				<verse number="6">Пыхліўцы таемна [наставілі] пастку для мяне і петлі, расьцягнулі сеці пры сьцежцы, паставілі сіло для мяне. (Сэлях)</verse>
				<verse number="7">Сказаў я да ГОСПАДА: “Ты— мой Бог! Прыхілі вуха, ГОСПАДЗЕ, на голас маленьня майго!</verse>
				<verse number="8">ГОСПАДЗЕ, Госпадзе, моц збаўленьня майго, Ты засланяеш галаву мне ў дзень бітвы.</verse>
				<verse number="9">Ня дай таго, ГОСПАДЗЕ, што жадае бязбожнік, намерам ягоным ня дай споўніцца, каб не ўзьнімаліся яны! (Сэлях)</verse>
				<verse number="10">Няхай голавы тых, што мяне абступілі, пакрыюцца ліхоцьцем вуснаў іхніх!</verse>
				<verse number="11">Няхай пасыплецца на іх вугольле! У агонь няхай кіне Ён іх, у дол глыбокі, каб ім не паўстаць!</verse>
				<verse number="12">Чалавек з [ліхім] языком на зямлі ня ўстоіць; на чалавека злачыннага ліхоцьце цікаваць будзе, каб загубіць яго.</verse>
				<verse number="13">Ведаю я, што ГОСПАД выступіць у справе прыгнечанага, [дасьць] суд убогаму.</verse>
				<verse number="14">Дык будуць праведнікі славіць імя Тваё, правыя будуць жыць перад абліччам Тваім!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="141">
				<verse number="1">Псальм Давіда. ГОСПАДЗЕ, клічу Цябе! Пасьпяшайся да мяне! Прыхілі вуха на голас мой, калі клічу да Цябе!</verse>
				<verse number="2">Няхай будзе малітва мая як кадзіла перад абліччам Тваім, а ўзьніманьне рук маіх— як дар вечаровы!</verse>
				<verse number="3">Пастаў, ГОСПАДЗЕ, варту вуснам маім, захоўвай дзьверы губаў маіх!</verse>
				<verse number="4">Ня дай прыхіліцца сэрцу майму да словаў ліхіх, да чыненьня справаў бязбожных з людзьмі злачыннымі, і няхай ня буду я есьці ласункі іхнія.</verse>
				<verse number="5">Няхай б’е мяне праведнік, [бо гэта] міласэрнасьць; няхай карае мяне, [бо гэта] алей для галавы, які не пашкодзіць галаве маёй; бо малітва мая — супраць ліхоты іхняй.</verse>
				<verse number="6">Няхай будуць скінутыя ў рукі скалы судзьдзі іхнія, і пачуюць яны словы мае, бо яны прыемныя.</verse>
				<verse number="7">Быццам нехта трушчыць і сячэ [дровы] на зямлі, так сыплюцца косткі нашыя ў пашчу пекла.</verse>
				<verse number="8">Але да Цябе, ГОСПАДЗЕ, Госпадзе мой, вочы мае; у Табе я маю надзею, не зруйнуй Ты душы маёй.</verse>
				<verse number="9">Захавай Ты мяне ад пасткі, што яны наставілі на мяне, ад сіла, [што наставілі] злачынцы.</verse>
				<verse number="10">Няхай пападуцца усе разам бязбожнікі ў сеці свае, а я абміну іх.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="142">
				<verse number="1">Навучаньне Давіда, калі быў у пячоры. Малітва.</verse>
				<verse number="2">Голасам маім крычу я да ГОСПАДА, голасам маім прашу ГОСПАДА пра літасьць.</verse>
				<verse number="3">Прад абліччам Ягоным выліваю смутак мой, пра трывогу маю перад абліччам Ягоным апавядаю.</verse>
				<verse number="4">Калі зьнемагае ў-ва мне дух мой, Ты ведаеш сьцежку маю. На дарозе, якой я хаджу, яны таемна [наставілі] сіло на мяне.</verse>
				<verse number="5">Гляджу я ўправа, і бачу, што няма нікога, хто б ведаў мяне; загінуў прытулак мой, ніхто не шукае душы маёй.</verse>
				<verse number="6">Я крычу да Цябе, ГОСПАДЗЕ, кажучы: “Ты — прыстанішча маё, Ты — частка мая ў зямлі жывых!”</verse>
				<verse number="7">Зваж на галашэньне маё, бо вельмі я зьнямогся; ратуй Ты мяне ад тых, што перасьледуюць мяне, бо яны дужэйшыя за мяне.</verse>
				<verse number="8">Вызваль з вязьніцы душу маю, каб я славіў імя Тваё. Праведнікі абступаюць мяне навакол, бо Ты робіш дабро для мяне.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="143">
				<verse number="1">Псальм Давіда. ГОСПАДЗЕ, пачуй малітву маю, прыхілі вуха на маленьне маё, паводле праўды Тваёй адкажы мне, паводле праведнасьці Тваёй.</verse>
				<verse number="2">І не ўваходзь у суд са слугою Тваім, бо ня будзе праведны перад абліччам Тваім ніхто з жывых.</verse>
				<verse number="3">Бо перасьледуе вораг душу маю, скрышыў да зямлі жыцьцё маё, змусіў жыць мяне ў месцы цёмным, быццам тых, што памерлі даўно.</verse>
				<verse number="4">І зьнямогся ў-ва мне дух мой, замерла ў нутры маім сэрца маё.</verse>
				<verse number="5">Я ўзгадваю дні старадаўныя, разважаю пра ўсе дзеяньні Твае, пра ўчынкі рук Тваіх думаю.</verse>
				<verse number="6">Выцягваю рукі мае да Цябе; душа мая [прагне] Цябе, як зямля бязводная. (Сэлях)</verse>
				<verse number="7">Пасьпяшайся, адкажы мне, ГОСПАДЗЕ! Чэзьне дух мой! Не хавай жа аблічча Твайго ад мяне, каб ня стаўся я падобным да таго, хто зыходзіць у магілу.</verse>
				<verse number="8">Дай мне раніцаю чуць міласэрнасьць Тваю, бо я на Цябе спадзяюся. Дай мне ведаць шлях, якім мне ісьці, бо да Цябе я ўзьнімаю душу маю.</verse>
				<verse number="9">Ратуй мяне ад ворагаў маіх, ГОСПАДЗЕ, у Цябе я хаваюся.</verse>
				<verse number="10">Навучы мяне рабіць тое, што даспадобы Табе, бо Ты — Бог мой. Няхай добры Твой дух вядзе мяне да зямлі роўнай.</verse>
				<verse number="11">ГОСПАДЗЕ, дзеля імя Твайго ажыві мяне! У праведнасьці Тваёй вывядзі з уціску душу маю!</verse>
				<verse number="12">І ў міласэрнасьці Тваёй вынішчы ворагаў маіх, і зьнішчы ўсіх, што ўціскаюць душу маю, бо я — слуга Твой!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="144">
				<verse number="1">Давіда. Дабраслаўлёны ГОСПАД, скала мая, Які навучае рукі мае барацьбе, і пальцы мае — змаганьню.</verse>
				<verse number="2">Міласэрнасьць для мяне і замчышча маё, умацаваны замак мой і Збаўца для мяне, шчыт мой, Той, у Якім маю надзею, Ён народ мой мне паддае!</verse>
				<verse number="3">ГОСПАДЗЕ, што ёсьць чалавек, што Ты ведаеш яго, і сын чалавечы, што Ты думаеш пра яго?</verse>
				<verse number="4">Чалавек падобны да марнасьці; дні ягоныя — быццам цень, што мінае.</verse>
				<verse number="5">ГОСПАДЗЕ, нахілі неба Тваё і зыйдзі, дакраніся да гор, і яны запалаюць!</verse>
				<verse number="6">Блісьні маланкай і расьцяруш іх, пусьці стрэлы Твае і пражані іх!</verse>
				<verse number="7">Выцягні з вышыні руку Тваю, вызвалі мяне і выратуй мяне з водаў вялікіх, з рукі сыноў чужынскіх,</verse>
				<verse number="8">вусны якіх гавораць марнае, а правіца іхняя — правіца хлусьні.</verse>
				<verse number="9">Божа, я новы сьпеў буду сьпяваць для Цябе, на псалтыры дзесяціструнным буду граць Табе,</verse>
				<verse number="10">бо Ты даеш выратаваньне валадару, і выбаўляеш Давіда, слугу Твайго, ад мяча злыдня!</verse>
				<verse number="11">Выбаў мяне і выратуй мяне ад рукі сыноў чужынскіх, вусны якіх гавораць марнае, а правіца іхняя — правіца хлусьні.</verse>
				<verse number="12">Няхай будуць сыны нашыя, быццам саджанцы, якія разрастаюцца ў маладосьці сваёй; дочкі нашыя — быццам слупы вуглавыя, якія высечаны паводле ўзору сьвятыні.</verse>
				<verse number="13">Сьпіжарні нашыя няхай будуць поўныя, каб задаволіць любыя патрэбы, ўсялякія патрэбы; няхай у тысячу разоў памножацца авечкі нашыя на вуліцах нашых.</verse>
				<verse number="14">Валы нашыя няхай будуць тлустыя, няхай ня будзе вылому, ані страты, ані ляманту на плошчах нашых!</verse>
				<verse number="15">Шчасьлівы той народ, у якога гэтак дзеецца! Шчасьлівы той народ, у якога ГОСПАД ёсьць Бог ягоны!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="145">
				<verse number="1">Хвала Давіда. Буду вывышаць Цябе, Божа мой і Валадару, і дабраслаўляць імя Тваё на вякі і вечна!</verse>
				<verse number="2">Штодня буду дабраслаўляць Цябе і буду хваліць імя Тваё на вякі і вечна.</verse>
				<verse number="3">Вялікі ГОСПАД і годны хвалы, і веліч Ягоная недасьледная.</verse>
				<verse number="4">Пакаленьне пакаленьню будзе хваліць творы Твае і пра магутнасьць Тваю будзе апавядаць.</verse>
				<verse number="5">Пра слаўную годнасьць велічнасьці Тваёй і пра цудоўныя дзеі Твае буду разважаць.</verse>
				<verse number="6">Пра магутнасьць [дзеяньняў] страшных Тваіх няхай гавораць яны; а я пра веліч Тваю буду абвяшчаць.</verse>
				<verse number="7">Успаміны пра вялікую добрасьць Тваю яны будуць пераказваць і весяліцца дзеля праведнасьці Тваёй.</verse>
				<verse number="8">Літасьцівы і спагадлівы ГОСПАД, павольны да гневу і вельмі міласэрны.</verse>
				<verse number="9">Добры ГОСПАД да ўсіх, і літасьць Ягоная — па-над усе Ягоныя справы.</verse>
				<verse number="10">Няхай славяць Цябе, ГОСПАДЗЕ, усе творы Твае, і багабойныя Твае няхай дабраслаўляюць Цябе!</verse>
				<verse number="11">Пра славу Валадарства Твайго няхай гавораць яны і пра магутнасьць Тваю расказваюць,</verse>
				<verse number="12">каб даведаліся сыны чалавечыя пра магутнасьць Ягоную і пра славу велічнасьці Валадарства Ягонага.</verse>
				<verse number="13">Валадарства Тваё — валадарства на ўсе вякі, і панаваньне Тваё — ва усіх пакаленьнях.</verse>
				<verse number="14">Падтрымлівае ГОСПАД усіх, хто падае, і падыймае ўсіх прыгнечаных.</verse>
				<verse number="15">Вочы ўсіх на Цябе ўзіраюцца, і Ты ім спажыву даеш у свой час.</verse>
				<verse number="16">Ты расчыняеш руку Тваю і насычаеш усё, што жыве, паводле ўпадабаньня.</verse>
				<verse number="17">Праведны ГОСПАД на ўсіх шляхах Сваіх і сьвяты ва усіх справах Сваіх.</verse>
				<verse number="18">ГОСПАД блізкі да ўсіх, што клічуць Яго, да ўсіх, што клічуць Яго ў праўдзе.</verse>
				<verse number="19">Ён робіць паводле жаданьня тых, што баяцца Яго, і чуе лямант іхні і выбаўляе іх.</verse>
				<verse number="20">ГОСПАД захоўвае ўсіх, што любяць Яго, але ўсіх бязбожных Ён зьнішчыць.</verse>
				<verse number="21">Хвалу ГОСПАДУ будуць казаць вусны мае, і ўсякае цела няхай дабраслаўляе сьвятое імя Ягонае на вякі і вечна.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="146">
				<verse number="1">Альлелюя! Хвалі, душа мая, ГОСПАДА!</verse>
				<verse number="2">Хваліць буду ГОСПАДА, пакуль жыву; выслаўляць буду Бога майго, пакуль існую.</verse>
				<verse number="3">Не спадзявайцеся на магнатаў, на сына чалавечага, у якім няма выратаваньня!</verse>
				<verse number="4">Выйдзе дух з яго, і ён вернецца ў зямлю; у той самы дзень зьнікнуць і задумы ягоныя.</verse>
				<verse number="5">Шчасьлівы той, у каго Бог Якубаў — дапамога, у каго надзея на ГОСПАДА, Бога ягонага,</verse>
				<verse number="6">Які стварыў неба і зямлю, мора і ўсё, што ў ім, Які захоўвае праўду на вякі,</verse>
				<verse number="7">Які ўчыняе суд для пакрыўджаных, дае хлеба галодным. ГОСПАД разьвязвае зьвязаных,</verse>
				<verse number="8">ГОСПАД расплюшчвае [вочы] сьляпых, ГОСПАД падыймае прыгнечаных, ГОСПАД любіць праведных.</verse>
				<verse number="9">ГОСПАД захоўвае прыхадняў, дапамагае сіротам і ўдовам, але шлях бязбожнікаў блытае.</verse>
				<verse number="10">Валадарыць ГОСПАД на вякі; твой Бог, Сыёне, з пакаленьня ў пакаленьне! Альлелюя!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="147">
				<verse number="1">Хвалеце ГОСПАДА, бо Ён добры; выслаўляйце Бога нашага, бо прыемна гэта. Хвала належыць Яму!</verse>
				<verse number="2">ГОСПАД будуе Ерусалім, зьбірае выгнанцаў Ізраіля.</verse>
				<verse number="3">Ён лечыць скрышаных сэрцам і перавязвае раны іхнія.</verse>
				<verse number="4">Ён вызначае лік зоркам, кожную імем яе называе.</verse>
				<verse number="5">Вялікі наш Госпад і багаты сілай, розум Ягоны меры ня мае.</verse>
				<verse number="6">ГОСПАД дапамагае ўцісканым, бязбожнікаў да зямлі паніжае.</verse>
				<verse number="7">Адкажыце ГОСПАДУ падзякай, выслаўляйце Бога нашага на гусьлях.</verse>
				<verse number="8">Ён закрывае неба хмарамі, рыхтуе для зямлі дождж, узрошчвае траву на гарах,</verse>
				<verse number="9">дае скаціне спажыву яе; і груганятам, што крычаць да Яго.</verse>
				<verse number="10">Ня ў сіле каня Ён мае ўпадабаньне і ня ногі мужа даспадобы Яму,</verse>
				<verse number="11">але даспадобы ГОСПАДУ тыя, што баяцца Яго, што спадзяюцца на міласэрнасьць Ягоную.</verse>
				<verse number="12">Слаў ГОСПАДА, Ерусалім, хвалі Бога твайго, Сыёне!</verse>
				<verse number="13">Бо Ён умацаваў завалы брамаў тваіх, дабраславіў сыноў тваіх пасярод цябе.</verse>
				<verse number="14">Ён дае супакой ў межах тваіх, тлустасьцю пшаніцы насычае цябе.</verse>
				<verse number="15">Ён спасылае слова Сваё на зямлю, вельмі хутка бяжыць пастанова Ягоная!</verse>
				<verse number="16">Ён дае сьнег, быццам воўну, сыпле шэраш, як попел.</verse>
				<verse number="17">Ён кідае лёд Свой кавалкамі; перад марозам Ягоным хто можа ўстаяць?</verse>
				<verse number="18">Ён пасылае слова Сваё, і растапляецца [ўсё]; Ён павее ветрам Сваім, і воды цякуць.</verse>
				<verse number="19">Ён паведаміў слова, слова Сваё Якубу, пастановы Свае і суды Свае — для Ізраіля.</verse>
				<verse number="20">Не зрабіў такога ніводнаму народу, і судоў Ягоных не пазналі яны. Альлелюя!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="148">
				<verse number="1">Альлелюя! Хвалеце ГОСПАДА з неба, хвалеце Яго на вышынях!</verse>
				<verse number="2">Хвалеце Яго, усе анёлы Ягоныя! Хвалеце Яго, усе войскі Ягоныя!</verse>
				<verse number="3">Хвалеце Яго, сонца і месяц, хвалеце Яго, усе зоркі ясныя!</verse>
				<verse number="4">Хвалеце Яго, нябёсы нябёсаў, і вы, воды, што па-над нябёсамі!</verse>
				<verse number="5">Няхай яны хваляць імя ГОСПАДА, бо Ён загадаў, і былі створаныя,</verse>
				<verse number="6">і паставіў іх на вякі вечныя; даў ім пастанову, і не пераступяць яе.</verse>
				<verse number="7">Хвалеце ГОСПАДА з зямлі, цмокі і ўсе бяздоньні,</verse>
				<verse number="8">агонь і град, сьнег і туман, вецер бурны, які дзее паводле слова Ягонага,</verse>
				<verse number="9">горы і ўзгоркі ўсе, дрэвы пладовыя і кедры ўсе,</verse>
				<verse number="10">зьвяры і ўся скаціна, паўзуны і птаства крылатае,</verse>
				<verse number="11">валадары зямныя і ўсе народы, князі і ўсе судзьдзі зямлі,</verse>
				<verse number="12">юнакі разам з дзяўчатамі, старыя і маладыя.</verse>
				<verse number="13">Няхай яны хваляць імя ГОСПАДА, бо толькі Ягонае імя ўзьвялічанае, слава Ягоная над зямлёю і небам!</verse>
				<verse number="14">Ён узьняў рог народу Свайго. Хвала Яму ад усіх багабойных Ягоных, ад сыноў Ізраіля, ад народу, блізкага Яму! Альлелюя!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="149">
				<verse number="1">Альлелюя! Сьпявайце ГОСПАДУ новы сьпеў; хвала Яму ў зграмаджэньні багабойных!</verse>
				<verse number="2">Весяліся, Ізраілю, ў Творцы тваім; радуйцеся, сыны Сыёну, у Валадару вашым!</verse>
				<verse number="3">Хвалеце імя Ягонае карагодамі, на бубнах і на гусьлях выслаўляйце Яго!</verse>
				<verse number="4">Бо даспадобы ГОСПАДУ народ Ягоны; уцісканым Ён зьявіць збаўленьне.</verse>
				<verse number="5">Будуць цешыцца багабойныя ў славе [Ягонай], будуць весяліцца на ложках сваіх.</verse>
				<verse number="6">Праслаўленьне Богу няхай будзе ў вуснах іхніх, а меч двусечны — у руцэ іхняй,</verse>
				<verse number="7">каб зьдзейсьніць помсту над паганамі, кару над народамі,</verse>
				<verse number="8">каб вязаць валадароў іхніх ланцугамі, і шляхту іхнюю — кайданамі жалезнымі,</verse>
				<verse number="9">каб учыніць для іх суд, як напісана. Гэткая велічнасьць для ўсіх багабойных Ягоных! Альлелюя!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="150">
				<verse number="1">Альлелюя! Хвалеце Бога ў сьвятыні Ягонай, хвалеце Яго ў прасьцягу моцы Ягонай!</verse>
				<verse number="2">Хвалеце Яго за магутнасьць Ягоную; хвалеце Яго дзеля мноства Ягонае велічы!</verse>
				<verse number="3">Хвалеце Яго гукам трубаў, хвалеце Яго на псалтыры і гусьлях!</verse>
				<verse number="4">Хвалеце Яго з бубнамі і карагодамі; хвалеце Яго на струнах і жалейках!</verse>
				<verse number="5">Хвалеце Яго на цымбалах гучных; хвалеце Яго на цымбалах галосных!</verse>
				<verse number="6">Усякае дыханьне няхай хваліць ГОСПАДА! Альлелюя!</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="20">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Прыповесьці Салямона, сына Давіда, валадара Ізраіля,</verse>
				<verse number="2">каб спазнаць мудрасьць і настаўленьне, зразумець словы розуму,</verse>
				<verse number="3">каб атрымаць настаўленьні ў разважлівасьці, праведнасьці, судзе і справядлівасьці.</verse>
				<verse number="4">каб неразумным даць разумнасьць, юнаку — веды і разважлівасьць.</verse>
				<verse number="5">Мудры няхай слухае і павялічвае веды, а разумны няхай прыдбае мудрыя думкі,</verse>
				<verse number="6">каб зразумець выслоўе і прыповесьць, словы мудрых і загадкі іхнія.</verse>
				<verse number="7">Страх перад ГОСПАДАМ — пачатак веданьня. Неразумныя пагарджаюць мудрасьцю і настаўленьнем.</verse>
				<verse number="8">Сыне мой, паслухай перасьцярогаў бацькі свайго і не адкідай павучаньняў маці сваёй,</verse>
				<verse number="9">бо яны — прывабны вянок на галаве тваёй і каштоўныя каралі на шыі тваёй.</verse>
				<verse number="10">Сыне мой, калі б цябе намаўлялі грэшнікі, не далучайся да іх.</verse>
				<verse number="11">Калі яны скажуць: «Хадзем з намі! Зробім засаду дзеля праліцьця крыві; наставім без прычыны пастку на нявіннага;</verse>
				<verse number="12">праглынем іх жыўцом, як пекла, і цалкам, як тых, што зыходзяць у магілу;</verse>
				<verse number="13">знойдзем усялякія каштоўнасьці, напоўнім дамы свае здабычаю.</verse>
				<verse number="14">Жэрабя сваё кідай разам з намі, няхай адзін мех будзе для нас усіх».</verse>
				<verse number="15">Сыне мой, не хадзі з імі, устрымай нагу сваю ад сьцежкі іхняй,</verse>
				<verse number="16">бо ногі іхнія бягуць да злачынства і сьпяшаюцца на праліцьцё крыві.</verse>
				<verse number="17">Бо надарэмна настаўляецца сетка на вачах усяго птаства.</verse>
				<verse number="18">А яны цікуюць на ўласную кроў, робяць засаду супраць душы? сваёй.</verse>
				<verse number="19">Такія вось сьцежкі кожнага, хто прагне чужога даброцьця; яно забірае душу таго, хто завалодае ім.</verse>
				<verse number="20">Мудрасьць гукае на вуліцах, на плошчах узьнімае голас свой,</verse>
				<verse number="21">на скрыжаваньнях шумлівых дарог кліча, у брамах гарадзкіх гучаць яе словы:</verse>
				<verse number="22">«Дакуль, неразумныя, будзеце любіць неразумнасьць; дакуль, насьмешнікі, будзеце захапляцца насьмешкамі сваімі, а невукі — пагарджаць веданьнем?</verse>
				<verse number="23">Зьвярніцеся да настаўленьня майго, і я выльлю на вас духа майго, і абвяшчу вам словы мае.</verse>
				<verse number="24">Вось жа я клікала, але вы адмаўляліся, працягвала руку сваю, але ніхто не зьвярнуў увагі.</verse>
				<verse number="25">Вы ўзгардзілі радай маёю і адкінулі дакараньні мае.</verse>
				<verse number="26">Дык і я буду сьмяяцца з вашага падзеньня, і насьмяхацца буду, калі прыйдзе на вас жах.</verse>
				<verse number="27">Калі нахлыне жах, як бура, і загуба ваша, быццам віхор, калі прыйдуць на вас трывога і гора,</verse>
				<verse number="28">тады будуць клікаць мяне, але я не адкажу, шукаць мяне будуць, і ня знойдуць мяне.</verse>
				<verse number="29">Бо яны зьненавідзелі веданьне і ня выбралі для сябе страху ГОСПАДАВА,</verse>
				<verse number="30">і не пайшлі за маімі парадамі, і ўзгардзілі маімі перасьцярогамі.</verse>
				<verse number="31">Дык няхай ядуць яны плады шляху свайго і насыцяцца намерамі сваімі.</verse>
				<verse number="32">Бо адступніцтва неразумных заб’е іх, бяздумнасьць дурняў загубіць іх.</verse>
				<verse number="33">А хто слухае мяне, будзе жыць бясьпечна, будзе спакойны, не баючыся зла».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">Сыне мой, калі ты прыймеш словы мае і захаваеш у сябе прыказаньні мае,</verse>
				<verse number="2">прыхіляючы вуха сваё да мудрасьці і схіляючы сэрца сваё да разважлівасьці,</verse>
				<verse number="3">калі вось клікаць будзеш розум і голас свой уздымеш, заклікаючы развагу,</verse>
				<verse number="4">калі шукаць яе будзеш як срэбра, і прагнуць яе будзеш як багацьця,</verse>
				<verse number="5">тады зразумееш страх перад ГОСПАДАМ і знойдзеш пазнаньне Бога.</verse>
				<verse number="6">Бо ГОСПАД дае мудрасьць, і з вуснаў Ягоных — веданьне і разуменьне.</verse>
				<verse number="7">Ён захоўвае цьвярозы розум правым, Ён — шчыт для тых, якія ходзяць беззаганна.</verse>
				<verse number="8">Ён пільнуе сьцежкі правасудзьдзя, захоўвае шляхі багабойных Сваіх.</verse>
				<verse number="9">Тады зразумееш праведнасьць, суд і справядлівасьць, і кожны добры шлях,</verse>
				<verse number="10">калі ўвойдзе мудрасьць у сэрца тваё, і веданьне ўсьцешыць душу тваю.</verse>
				<verse number="11">Разважлівасьць будзе пільнаваць цябе, і розум будзе захоўваць цябе,</verse>
				<verse number="12">каб выратаваць цябе ад шляху ліхога і ад чалавека, які гаворыць хлусьліва,</verse>
				<verse number="13">ад тых, якія пакідаюць шлях просты, каб хадзіць сьцежкамі цемры,</verse>
				<verse number="14">якія цешацца, робячы злое, і радуюцца з ліхіх учынкаў,</verse>
				<verse number="15">у якіх шляхі крывыя і якія блукаюцца на сьцежках сваіх,</verse>
				<verse number="16">каб выратаваць цябе ад чужой жанчыны і ад чужаніцы, што лісьліва гаворыць,</verse>
				<verse number="17">якая пакінула сябра маладосьці сваёй і забылася на запавет Бога свайго.</verse>
				<verse number="18">Бо дом яе нахіліўся да сьмерці, і шлях ейны — да мёртвых;</verse>
				<verse number="19">усе, хто да яе ўваходзяць, назад не вяртаюцца і не знаходзяць сьцежак жыцьця.</verse>
				<verse number="20">Дык хадзі ж ты шляхам добрых і трымайся сьцежкі праведнікаў,</verse>
				<verse number="21">бо правыя будуць жыць на зямлі, і беззаганныя застануцца на ёй.</verse>
				<verse number="22">А бязбожныя будуць вынішчаны з зямлі, ліхадзеі будуць выкарэнены з яе.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">Сыне мой, не забывайся настаўленьня майго, і няхай сэрца тваё захоўвае прыказаньні мае,</verse>
				<verse number="2">бо доўгія дні, гады жыцьця і супакой прынясуць яны табе.</verse>
				<verse number="3">Міласэрнасьць і праўда няхай не пакідаюць цябе, абвяжы імі шыю сабе і напішы іх на табліцах сэрца твайго,</verse>
				<verse number="4">і знойдзеш ты ласку і спагаднасьць у вачах Бога і людзей.</verse>
				<verse number="5">Спадзявайся на ГОСПАДА ўсім сэрцам сваім і не абапірайся на розум свой.</verse>
				<verse number="6">Думай пра Яго на ўсіх шляхах тваіх, і Ён выпрастуе сьцежкі твае.</verse>
				<verse number="7">Ня будзь мудры ў вачах сваіх, бойся ГОСПАДА і пазьбягай ліхоты.</verse>
				<verse number="8">Гэта будзе здароўем для цела твайго і спасіленьнем косткам тваім.</verse>
				<verse number="9">Шануй ГОСПАДА ўсёй маёмасьцю тваёй і пяршынамі ўсіх пладоў тваіх,</verse>
				<verse number="10">і напоўняцца гумны твае збожжам, а тоўчні твае перапоўняцца новым віном.</verse>
				<verse number="11">Не адкідай, сыне мой, настаўленьня ГОСПАДАВА, і не ўхіляйся, калі Ён дакарае цябе,</verse>
				<verse number="12">бо каго любіць ГОСПАД, таго карае, як бацька, які спагадае сыну.</verse>
				<verse number="13">Шчасьлівы чалавек, які знайшоў мудрасьць, і чалавек, які прыдбаў разуменьне.</verse>
				<verse number="14">Бо здабыць яе лепш, чым здабыць срэбра, і плады ейныя лепшыя за золата.</verse>
				<verse number="15">Яна — каштоўнейшая за пэрліны, і нішто з таго, што ты прагнеш, ня можа параўнацца з ёю.</verse>
				<verse number="16">Доўгасьць дзён у правай руцэ яе, а ў левай руцэ — багацьце і слава.</verse>
				<verse number="17">Шляхі яе — шляхі прыемныя, і ўсе сьцежкі ейныя — супакой.</verse>
				<verse number="18">Яна — дрэва жыцьця для тых, што трымаюцца яе, шчасьлівыя тыя, якія абапіраюцца на яе.</verse>
				<verse number="19">ГОСПАД мудрасьцю заснаваў зямлю, нябёсы ўмацаваў розумам.</verse>
				<verse number="20">Яго веданьнем расчыніліся бяздоньні і аблокі імгляць расою.</verse>
				<verse number="21">Сыне мой, няхай гэта не адыходзіць ад вачэй тваіх, захоўвай разумнасьць і разважнасьць.</verse>
				<verse number="22">І яны стануцца жыцьцём для душы тваёй і аздобаю для шыі тваёй.</verse>
				<verse number="23">Тады пойдзеш бясьпечна шляхам сваім, і нага твая не пахісьнецца.</verse>
				<verse number="24">Калі ляжаш спаць, ня будзеш мець страху, і калі засьнеш, сон твой будзе салодкі.</verse>
				<verse number="25">Не спалохаешся раптоўнага страху і загубы бязбожнікаў, калі яна прыйдзе,</verse>
				<verse number="26">бо ГОСПАД будзе тваім спадзяваньнем і захавае нагу тваю ад пасткі.</verse>
				<verse number="27">Не адмаўляй у дабрадзействе таму, хто патрабуе, калі рука твая мае сілу зрабіць гэта.</verse>
				<verse number="28">Не кажы бліжняму твайму: «Ідзі сабе і прыйдзі зноў, заўтра дам табе», калі маеш гэта пры сабе.</verse>
				<verse number="29">Не надумляй ліхоцьця супраць бліжняга твайго, калі ён жыве пры табе бясьпечна.</verse>
				<verse number="30">Не сварыся з чалавекам без прычыны, калі ён не зрабіў табе нічога благога.</verse>
				<verse number="31">Не зайзросьці чалавеку злачыннаму і не выбірай ніводнага з шляхоў яго,</verse>
				<verse number="32">бо ГОСПАД брыдзіцца крывадушным, а з правымі Ён сябруе.</verse>
				<verse number="33">Праклён ГОСПАДАЎ на доме бязбожніка, але жытло праведных Ён дабраслаўляе.</verse>
				<verse number="34">Ён сьмяецца з насьмешнікаў, а пакорным ласку дае.</verse>
				<verse number="35">Мудрыя атрымаюць у спадчыну славу, а бязглуздыя насіць будуць ганьбу.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">Слухайце, дзеці, настаўленьне бацькі і ўважайце, каб навучыцца розуму,</verse>
				<verse number="2">бо я даю вам добрую навуку; не пакідайце закону майго.</verse>
				<verse number="3">Бо і я быў сы?нам у бацькі майго, пешчаны і адзіны ў маці маёй.</verse>
				<verse number="4">І ён вучыў мяне, і казаў мне: «Няхай трымаецца сэрца тваё словаў маіх, захоўвай прыказаньні мае і жыві.</verse>
				<verse number="5">Набывай мудрасьць, набывай розум, не забывайся і не ўхіляйся ад словаў вуснаў маіх.</verse>
				<verse number="6">Не пакідай яе, і яна захавае цябе, любі яе, і яна будзе пільнаваць цябе.</verse>
				<verse number="7">Галоўнае — мудрасьць; набывай мудрасьць, і за ўсю маёмасьць сваю набывай розум.</verse>
				<verse number="8">Узьвяліч яе, і яна падыме цябе, яна праславіць цябе, калі ты ўхопішся за яе,</verse>
				<verse number="9">ускладзе на галаву тваю вянок ласкі, аздобіць цябе каронаю славы».</verse>
				<verse number="10">Слухай, сыне мой, і прыймі словы мае, і памножацца гады жыцьця твайго.</verse>
				<verse number="11">Я паказваю табе шлях мудрасьці, вяду цябе сьцежкамі праведнасьці.</verse>
				<verse number="12">Калі пойдзеш імі, ня будуць блытацца ногі твае, калі пабяжыш, не спатыкнешся.</verse>
				<verse number="13">Трымайся настаўленьня, не занядбоўвай, захоўвай яго, бо яно — жыцьцё для цябе.</verse>
				<verse number="14">Не ўзыходзь на сьцежку бязбожнікаў і не хадзі па шляху ліхотнікаў,</verse>
				<verse number="15">пазьбягай яго і не хадзі па ім, ухіляйся ад яго і абмінай яго,</verse>
				<verse number="16">бо не заснуць яны, калі ня ўчыняць благога, і сон іх ня возьме, калі не давядуць каго да падзеньня.</verse>
				<verse number="17">Бо ядуць яны хлеб беззаконьня і п’юць віно гвалту.</verse>
				<verse number="18">Але сьцежка праведных — як сьвятло зараніцы, што ўзыходзіць і расьце аж да поўнага дня.</verse>
				<verse number="19">Шлях бязбожнікаў цёмны, яны ня ведаюць, дзе спатыкнуцца.</verse>
				<verse number="20">Сыне мой, зважай на словы мае, прыхілі вуха тваё да прамоваў маіх.</verse>
				<verse number="21">Няхай не зыходзяць яны з вачэй тваіх, захоўвай іх у глыбіні сэрца твайго,</verse>
				<verse number="22">бо яны — жыцьцё для таго, хто знайшоў іх, і здароўе для ўсяго цела яго.</verse>
				<verse number="23">З усёй стараннасьцю захоўвай сэрца сваё, бо з яго крыніца жыцьця.</verse>
				<verse number="24">Адкінь ад сябе вусны хлусьлівыя, аддалі ад сябе язык крывадушны.</verse>
				<verse number="25">Вочы твае няхай глядзяць проста, а павекі твае няхай скіраваныя будуць перад табою.</verse>
				<verse number="26">Абдумай сьцежку для ног тваіх, і ўсе шляхі твае няхай будуць пэўныя.</verse>
				<verse number="27">Не зыходзь ані направа, ані налева, аддалі нагу тваю ад ліхоцьця.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">Сыне мой, зважай на мудрасьць маю, прыхілі вуха тваё да розуму майго,</verse>
				<verse number="2">каб меў ты разважлівасьць, і вусны твае захавалі веданьне.</verse>
				<verse number="3">Бо вусны распусьніцы ацякаюць мёдам, і паднябеньне яе мякчэйшае за алей,</verse>
				<verse number="4">але канец яе горкі, як палын, і востры, як меч двусечны.</verse>
				<verse number="5">Ногі ейныя да сьмерці зыходзяць, а стопы ейныя на пекла абапіраюцца.</verse>
				<verse number="6">Як яна не разумее сьцежкі жыцьця, дык хістаюцца крокі яе, і ты ня можаш ведаць іх.</verse>
				<verse number="7">Дык вось цяпер, дзеці, паслухайце мяне, і не адыходзьцеся ад словаў вуснаў маіх.</verse>
				<verse number="8">Аддалі ад яе шлях твой, і не падыходзь да дзьвярэй дому яе,</verse>
				<verse number="9">каб не аддаць годнасьці сваёй іншым і гадоў сваіх — бязьлітаснаму,</verse>
				<verse number="10">каб не сыцелі чужынцы з сілы тваёй, і з працы тваёй — у доме чужым.</verse>
				<verse number="11">І будзеш ты потым стагнаць, калі будуць зьняможаныя цела тваё і сілы твае.</verse>
				<verse number="12">І ты скажаш: «Чаму я зьненавідзеў настаўленьне, і сэрца маё ўзгардзіла дакараньнем.</verse>
				<verse number="13">Ня слухаў я голасу настаўнікаў сваіх, і не прыхіляў я вуха свайго да тых, што вучылі мяне.</verse>
				<verse number="14">Ледзь ня трапіў я ў вялікае няшчасьце сярод грамады? і народу!»</verse>
				<verse number="15">Пі ваду са сваёй крыніцы, тую, што цячэ з твайго калодзежу.</verse>
				<verse number="16">Навошта крыніцам тваім разьлівацца на вуліцы, а ручаям цячы па плошчах?</verse>
				<verse number="17">Няхай яны служаць толькі табе, а не чужынцам разам з табою.</verse>
				<verse number="18">Няхай крыніца твая будзе дабраслаўлёная, і цешся жонкай маладосьці тваёй.</verse>
				<verse number="19">Яна — ланя ласкавая і сарна прыгожая, ейныя грудзі няхай поюць цябе ва ўсякую часіну, у каханьні яе мей асалоду заўсёды.</verse>
				<verse number="20">Навошта табе, сыне мой, захапляцца распусьніцай і абдымаць улоньне чужаніцы?</verse>
				<verse number="21">Бо перад вачамі ГОСПАДА шляхі чалавека, Ён ведае ўсе крокі яго.</verse>
				<verse number="22">Бязбожніка схопяць ягоныя ўласныя правіны, і ён зьвязаны путамі грахоў сваіх.</verse>
				<verse number="23">Ён памрэ без настаўленьня і будзе блукаць дзеля вялікай глупоты сваёй.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="6">
				<verse number="1">Сыне мой, калі ты ручаўся за бліжняга твайго і даў руку тваю за чужога,</verse>
				<verse number="2">ты спутаў сябе словамі вуснаў сваіх, і ты злоўлены словамі вуснаў тваіх.</verse>
				<verse number="3">Дык зрабі, што раю, сыне мой, і вызвалі сябе, бо ты трапіў у рукі бліжняга твайго: бяжы, упадзі да ног і ўпрошвай бліжняга свайго,</verse>
				<verse number="4">не давай сну вачам тваім і спачынку павекам тваім,</verse>
				<verse number="5">вырывайся, як сарна з рукі і як птушка з рукі птушкалова.</verse>
				<verse number="6">Ідзі да мураша, гультаю, і паглядзі на шляхі ягоныя, і станься мудрым.</verse>
				<verse number="7">Няма ў яго начальніка, ані наглядчыка, ані кіраўніка,</verse>
				<verse number="8">але ён летам загатаўляе хлеб сабе і зьбірае сваю ежу ў жніво.</verse>
				<verse number="9">Як доўга, гультаю, будзеш спаць? Калі ты ўстанеш ад сну свайго?</verse>
				<verse number="10">Крыху пасьпіш, крыху падрэміш, крыху, склаўшы рукі, паляжыш,</verse>
				<verse number="11">і прыйдзе, як валацуга, беднасьць твая, і нястача твая, як чалавек узброены.</verse>
				<verse number="12">Чалавек нягодны, чалавек злачынны ходзіць з хлусьлівымі вуснамі,</verse>
				<verse number="13">лыпае вачыма сваімі, круціць нагамі сваімі, пальцамі сваімі знакі дае,</verse>
				<verse number="14">хавае ліхоту ў сэрцы сваім, увесь час прыдумляе благое, сваркі расьсявае.</verse>
				<verse number="15">Таму зьнянацку прыйдзе на яго загуба, раптоўна будзе зьнішчаны, і ня будзе яму аздараўленьня.</verse>
				<verse number="16">Вось шэсьць, якіх ненавідзіць ГОСПАД, і сем, якія агідныя для душы Яго:</verse>
				<verse number="17">вочы пыхлівыя, язык хлусьлівы, рукі, што праліваюць кроў нявінную,</verse>
				<verse number="18">сэрца, якое задумвае намеры зласьлівыя, ногі, што хутка бягуць на благое,</verse>
				<verse number="19">сьведка фальшывы, які дыхае няпраўдай, і той, хто сее нязгоду між братамі.</verse>
				<verse number="20">Сыне мой, захавай прыказаньні бацькі твайго і не пакідай закон маці тваёй,</verse>
				<verse number="21">навяжы іх назаўсёды на сэрцы тваім і абвяжы імі шыю тваю.</verse>
				<verse number="22">Калі пойдзеш, яны павядуць цябе, калі ляжаш спаць, будуць пільнаваць цябе, калі прабудзішся, будуць гаварыць да цябе.</verse>
				<verse number="23">Бо прыказаньне — сьветач, і закон — сьвятло, а настаўленьне і дакараньне — шлях жыцьця,</verse>
				<verse number="24">каб захаваць цябе ад жанчыны ліхой, ад лісьлівага языка чужаніцы.</verse>
				<verse number="25">Няхай не пажадае сэрца тваё прыгажосьці яе, няхай ня ўхопіць яна цябе вейкамі сваімі,</verse>
				<verse number="26">бо з прычыны распусьніцы галеюць да бохана хлеба, і чужаложніца цікуе на дарагую душу.</verse>
				<verse number="27">Ці схавае хто агонь у запазуху, каб не загарэлася адзеньне ягонае?</verse>
				<verse number="28">Ці можа хто хадзіць па распаленым вугольлі, не апёкшы ступняў сваіх?</verse>
				<verse number="29">Так і той, хто ўваходзіць да жонкі бліжняга свайго, хто дакранаецца да яе, не пазьбегне кары.</verse>
				<verse number="30">Не пагарджаюць злодзеем, калі ён крадзе, каб насыціць душу сваю, калі ён галодны,</verse>
				<verse number="31">але злоўлены, сямікроць аддасьць, аддасьць усю маёмасьць дому свайго.</verse>
				<verse number="32">Хто чужаложыць з жанчынаю, той бязглузды, загубіць душу сваю той, хто гэтак чыніць.</verse>
				<verse number="33">Біцьцё і сорам знойдзе ён сабе, і ганьба яго ня змыецца,</verse>
				<verse number="34">бо рэўнасьць раз’юшвае мужа, і не пашкадуе ён у дзень помсты,</verse>
				<verse number="35">ня гляне ён на ніякую аднагароду і адкіне дары, хоць іх павялічыш.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="7">
				<verse number="1">Сыне мой, прыймі словы мае і захоўвай у сабе прыказаньні мае.</verse>
				<verse number="2">Захоўвай прыказаньні мае і жыві, і закон мой — як зрэнку вока твайго.</verse>
				<verse number="3">Навяжы іх на пальцы твае, напішы іх на табліцах сэрца твайго.</verse>
				<verse number="4">Скажы мудрасьці: «Ты — сястра мая», і розум назаві сябрам,</verse>
				<verse number="5">каб яны захавалі цябе ад чужой жонкі, ад чужаніцы, што гаворыць лагодныя словы.</verse>
				<verse number="6">Вось, глядзеў я праз вакно дому свайго, праз краты свае,</verse>
				<verse number="7">і ўбачыў сярод неразумных, заўважыў сярод маладых людзей юнака легкадумнага,</verse>
				<verse number="8">як праходзіў вуліцай каля рогу яе, як ішоў дарогаю ў дом яе,</verse>
				<verse number="9">у поцемках, у позьні час, у начной цемры і змроку.</verse>
				<verse number="10">І вось выходзіць насустрач яму жанчына, у распусным адзеньні, з падступным сэрцам,</verse>
				<verse number="11">галасьлівая і нястрыманая, ногі яе не бываюць у доме яе:</verse>
				<verse number="12">ці то на вуліцы, ці то на плошчы, і на кожным рагу растаўляе пасткі.</verse>
				<verse number="13">І схапіла яго, цалавала яго, і з бессаромным тварам казала яму:</verse>
				<verse number="14">«У мяне ахвяра мірная, сёньня споўніла абяцаньні мае,</verse>
				<verse number="15">таму выйшла на спатканьне табе, прагнула бачыць аблічча тваё і знайшла цябе.</verse>
				<verse number="16">Дыванамі я заслала ложак мой, шматколернымі тканінамі з Эгіпту,</verse>
				<verse number="17">пакой мой пасыпала мірам, альвасам і цынамонам.</verse>
				<verse number="18">Прыйдзі, будзем цешыцца пяшчотамі да раніцы, атрымліваць асалоду ад каханьня.</verse>
				<verse number="19">Бо няма мужа ў доме, выбраўся ў далёкую дарогу,</verse>
				<verse number="20">капшук з грашыма ўзяў з сабою, у дзень поўні месяца мае вярнуцца дамоў».</verse>
				<verse number="21">Мноствам ласкавых словаў прывабіла яго, лісьлівасьцю вуснаў сваіх зьвяла яго.</verse>
				<verse number="22">Ён адразу пайшоў за ёю, як вол, ведзены на зарэз, як бязглузды, на ланцугу ведзены на пакараньне,</verse>
				<verse number="23">аж пакуль страла праб’е вантробы яго; як птушка, што кідаецца ў сіло, і ня ведае, што на загубу яе.</verse>
				<verse number="24">Дык цяпер, дзеці, паслухайце мяне, і зважайце на словы вуснаў маіх.</verse>
				<verse number="25">Няхай не схіляецца сэрца тваё да шляхоў яе, і не блукай па сьцежках яе,</verse>
				<verse number="26">бо шматлікія пакалечаныя ёю, і мноства магутных яна загубіла.</verse>
				<verse number="27">Дом ейны — шлях у пекла, які вядзе ў сутарэньні сьмерці.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="8">
				<verse number="1">Ці ж мудрасьць ня кліча? Ці ж розум ня ўзносіць голас свой?</verse>
				<verse number="2">На вяршынях гораў, пры дарозе, на ростанях стаіць яна,</verse>
				<verse number="3">ля брамаў, пры ўваходзе ў горад, пры дзьвярах кліча яна.</verse>
				<verse number="4">«Да вас, людзі, я клічу, да сыноў чалавечых голас мой!</verse>
				<verse number="5">Навучыцеся, неразумныя, цьвярозаму мысьленьню, і вы, бязглуздыя, прыдбайце разумнае сэрца.</verse>
				<verse number="6">Слухайце, бо буду гаварыць пра рэчы важныя, і расчыняцца вусны мае, каб сказаць рэчы справядлівыя.</verse>
				<verse number="7">Бо праўду выкажа язык мой, і няправасьць — брыдота для вуснаў маіх.</verse>
				<verse number="8">Выслоўі вуснаў маіх справядлівыя, няма ў іх хлусьні і крывадушнасьці.</verse>
				<verse number="9">Усе яны простыя для разумнага і правыя для тых, што знайшлі веданьне.</verse>
				<verse number="10">Прыйміце настаўленьне маё, а ня срэбра, лепш веды, чым чыстае золата,</verse>
				<verse number="11">бо мудрасьць лепшая за пэрлы, і ніякія каштоўнасьці не параўнаюцца з ёю.</verse>
				<verse number="12">Я, мудрасьць, жыву разам з цьвярозым мысьленьнем і шукаю веданьня з разважнасьцю.</verse>
				<verse number="13">Страх перад ГОСПАДАМ — ненавідзець ліхоту, пыху і фанабэрыстасьць, ліхія шляхі і крывадушныя вусны я ненавіджу.</verse>
				<verse number="14">У мяне рада і сапраўдная мудрасьць, я — розум, у мяне сіла.</verse>
				<verse number="15">Дзякуючы мне валадары валадараць і князі дзейнічаюць справядліва.</verse>
				<verse number="16">Дзякуючы мне начальнікі кіруюць, і магнаты, і ўсе судзьдзі зямлі.</verse>
				<verse number="17">Я люблю тых, якія мяне любяць, і тыя, што мяне шукаюць, знойдуць мяне.</verse>
				<verse number="18">У мяне багацьце і слава, незьнішчальныя скарбы і праведнасьць.</verse>
				<verse number="19">Плод мой лепшы за золата, і золата найчысьцейшае, і карысьць ад мяне лепшая за срэбра адборнае.</verse>
				<verse number="20">Я хаджу сьцежкамі праведнасьці і шляхамі правасудзьдзя,</verse>
				<verse number="21">каб даць тым, што любяць мяне, у спадчыну даброцьці, і скарбніцы іх я напоўню.</verse>
				<verse number="22">ГОСПАД меў мяне на пачатку шляху Свайго, раней стварэньняў Сваіх, спакон вякоў.</verse>
				<verse number="23">Спрадвеку я пастаўлена, ад пачатку, перш, чым зямля паўстала.</verse>
				<verse number="24">Я нарадзілася, калі яшчэ не было бяздоньняў, калі не было крыніцаў, напоўненых водамі.</verse>
				<verse number="25">Перш, чым горы былі асаджаны, перад узгоркамі я нарадзілася,</verse>
				<verse number="26">калі Ён яшчэ не стварыў ані зямлі, ані палёў, ані пачатковых пылінак сусьвету.</verse>
				<verse number="27">Калі Ён прыгатоўваў нябёсы, я была там. Калі Ён крэсьліў скляпеньне над абліччам бяздоньня,</verse>
				<verse number="28">калі засноўваў аблокі ўгары?, калі ўмацоўваў крыніцы бяздоньня,</verse>
				<verse number="29">калі вызначаў для мора статут ягоны, каб воды не перакрочвалі рубяжы свае, калі закладаў падваліны зямлі,</verse>
				<verse number="30">я была ў Яго дойлідам і была пацехай [Яго] кожны дзень, радуючыся перад абліччам Яго кожны час,</verse>
				<verse number="31">радуючыся на заселенай зямлі Яго, і пацеха мая — з сынамі чалавечымі.</verse>
				<verse number="32">Дык цяпер, дзеці, паслухайце мяне, і шчасьлівыя тыя, якія трымаюцца шляхоў маіх.</verse>
				<verse number="33">Слухайце настаўленьне, і будзеце мудрымі, і не адкідайце яго.</verse>
				<verse number="34">Шчасьлівы чалавек, які слухае мяне, чуваючы кожны дзень пры брамах маіх, стоячы на варце пры парозе дзьвярэй маіх.</verse>
				<verse number="35">Бо хто знойдзе мяне, знойдзе жыцьцё і атрымае ласку ад ГОСПАДА,</verse>
				<verse number="36">а хто грашыць супраць мяне, шкодзіць душы сваёй; усе, якія ненавідзяць мяне, любяць сьмерць».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="9">
				<verse number="1">Мудрасьць пабудавала сабе дом, вычасала сем слупоў яго,</verse>
				<verse number="2">закалола тое, што было на зарэз, зьмяшала віно і прыгатавала свой стол.</verse>
				<verse number="3">Паслала служак сваіх, кліча на дзядзінцу і на вышынях гарадзкіх:</verse>
				<verse number="4">«Хто неразумны, няхай прыйдзе сюды», а да бязглуздага кажа:</verse>
				<verse number="5">«Прыходзьце, ешце хлеб мой і піце віно, якое я зьмяшала,</verse>
				<verse number="6">пакіньце дурноту і жывіце, і хадзіце шляхам розуму».</verse>
				<verse number="7">Хто павучае насьмешніка, сьцягвае на сябе прыкрасьць, а хто дакарае бязбожніка, запляміцца.</verse>
				<verse number="8">Не дакарай насьмешніка, каб ён не зьненавідзеў цябе, дакарай мудрага, і ён будзе любіць цябе.</verse>
				<verse number="9">Настаўляй мудрага, і ён стане мудрэйшы, вучы праведнага, і ён павялічыць веды.</verse>
				<verse number="10">Пачатак мудрасьці — страх ГОСПАДАЎ, і веданьне Сьвятога — розум.</verse>
				<verse number="11">Бо праз мяне памножацца дні твае і дададуцца гады жыцьця твайго.</verse>
				<verse number="12">Калі будзеш мудры, для сябе будзеш мудры, а калі станеш насьмешнікам — сам будзеш мець шкоду.</verse>
				<verse number="13">Дурнота — жанчына крыклівая, неразумная і нічога ня ведае;</verse>
				<verse number="14">сядзіць ля дзьвярэй дому свайго на пасадзе, на вышынях гарадзкіх,</verse>
				<verse number="15">каб клікаць тых, што праходзяць дарогаю, што ідуць проста сьцежкамі сваімі:</verse>
				<verse number="16">«Хто неразумны, няхай прыйдзе сюды», а да бязглуздага кажа:</verse>
				<verse number="17">«Вада крадзеная салодкая, і схаваны хлеб смачнейшы».</verse>
				<verse number="18">І ня ведае той, што там мерцьвякі, і што ў цемры адхлані запрошаныя ёю.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="10">
				<verse number="1">Прыповесьці Салямона. Мудры сын — радасьць для бацькі, а дурны сын — гора для маці.</verse>
				<verse number="2">Не прыносяць карысьці скарбы бязбожныя, а праведнасьць ратуе ад сьмерці.</verse>
				<verse number="3">Не дазволіць ГОСПАД галадаваць душы праведніка, але адкіне жаданьні бязбожнікаў.</verse>
				<verse number="4">Лянівая рука робіць бедным, а рука працавітая ўзбагачае.</verse>
				<verse number="5">Хто летам зьбірае, той сын разважлівы, а хто сьпіць у жніво — сын ганебны.</verse>
				<verse number="6">Дабраславенствы — на галаве праведнага, а вусны бязбожнікаў хаваюць няправасьць.</verse>
				<verse number="7">Памяць пра праведніка дабраслаўлёная, а імя бязбожнікаў спарахнее.</verse>
				<verse number="8">Мудры сэрцам прыймае прыказаньні, а той, хто мае вусны неразумныя, упадзе.</verse>
				<verse number="9">Хто ходзіць беззаганна, той ходзіць бясьпечна, а хто кры?віць шляхі свае, будзе выяўлены.</verse>
				<verse number="10">Хто міргае вачыма, той робіць прыкрасьць, а той, хто мае вусны неразумныя, упадзе.</verse>
				<verse number="11">Вусны праведніка — крыніца жыцьця, а вусны бязбожнікаў хаваюць няправасьць.</verse>
				<verse number="12">Нянавісьць выклікае сваркі, а любоў пакрывае ўсе правіны.</verse>
				<verse number="13">У вуснах разумнага знаходзіцца мудрасьць, а кій — на сьпіне бязглуздага.</verse>
				<verse number="14">Мудрыя захоўваюць веданьне, а вусны неразумнага вядуць да загубы.</verse>
				<verse number="15">Маёмасьць багатага — умацаваны горад для яго, загуба для бедных — іхняя галеча.</verse>
				<verse number="16">Праца праведніка вядзе да жыцьця, набытак бязбожніка — да грэху.</verse>
				<verse number="17">На сьцежцы жыцьця той, хто прыймае настаўленьне, а хто адкідае дакараньне — блукае.</verse>
				<verse number="18">Хто хавае нянавісьць, у таго вусны хлусьлівыя, а хто паклёп разносіць, той дурань.</verse>
				<verse number="19">У мностве словаў не пазьбегнеш грэху, а хто стрымлівае вусны свае, той разважлівы.</verse>
				<verse number="20">Язык праведніка — адборнае срэбра, а сэрца бязбожніка нічога ня вартае.</verse>
				<verse number="21">Вусны праведнага пасьвяць многіх, а бязглуздыя паміраюць ад нястачы розуму.</verse>
				<verse number="22">Дабраславенства ГОСПАДАВА, яно ўзбагачае, і смутку з сабою не прыносіць.</verse>
				<verse number="23">Радасьць для дурня — учынкі ганебныя, а для чалавека разумнага — мудрасьць.</verse>
				<verse number="24">Тое, чаго баіцца бязбожнік, прыйдзе на яго, а прагненьні праведных споўняцца.</verse>
				<verse number="25">Калі пранясецца віхор, дык і ня будзе больш бязбожніка, а праведнік мае вечны падмурак.</verse>
				<verse number="26">Як воцат для зубоў і як дым для вачэй, так гультай для тых, што яго пасылаюць.</verse>
				<verse number="27">Страх ГОСПАДАЎ памнажае дні, а гады бязбожнікаў скароцяцца.</verse>
				<verse number="28">Чаканьне праведнікаў — радасьць, а спадзяваньне бязбожнікаў загіне.</verse>
				<verse number="29">Шлях ГОСПАДАЎ — апора для беззаганных і загуба для злачынцаў.</verse>
				<verse number="30">Праведнік не пахісьнецца навекі, а бязбожнікі ня будуць жыць на зямлі.</verse>
				<verse number="31">Вусны праведніка памнажаюць мудрасьць, а язык падступны будзе адсечаны.</verse>
				<verse number="32">Вусны праведніка ведаюць, што даспадобы [Богу], а вусны бязбожнікаў — падступнасьць.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="11">
				<verse number="1">Агіда для ГОСПАДА — шалі падманлівыя, а вагі дакладныя даспадобы Яму.</verse>
				<verse number="2">Прыходзіць пыхлівасьць, прыходзіць і ганьба, а ў пакорлівых — мудрасьць.</verse>
				<verse number="3">Беззаганнасьць правых вядзе іх, а крывадушнасьць здрадлівых загубіць іх.</verse>
				<verse number="4">Не дапаможа багацьце ў дзень гневу, а праведнасьць ратуе ад сьмерці.</verse>
				<verse number="5">Праведнасьць беззаганнага раўняе шлях ягоны, а бязбожнік падае праз бязбожнасьць сваю.</verse>
				<verse number="6">Праведнасьць правых ратуе іх, а ліхадзеі будуць злоўленыя злачынствам сваім.</verse>
				<verse number="7">Калі памірае чалавек бязбожны, гіне надзея [яго], і спадзяваньне злачынцаў прападае.</verse>
				<verse number="8">Праведнік ратуецца ад бяды, а бязбожнік прыходзіць на месца яго.</verse>
				<verse number="9">Крывадушнік вуснамі забівае бліжняга свайго, а праведнік ратуецца праз веданьне.</verse>
				<verse number="10">Калі добра ідзе праведным, радуецца горад, і калі гінуць бязбожнікі, сьвяткуе.</verse>
				<verse number="11">Дабраславенствам правых узвышаецца горад, а вуснамі бязбожнікаў руйнуецца.</verse>
				<verse number="12">Той, хто пазбаўлены розуму, пагарджае бліжнім сваім, а чалавек разумны захоўвае мір.</verse>
				<verse number="13">Хто ходзіць з абмовамі, адкрывае таямніцу, а той, хто верны духам, захоўвае слова.</verse>
				<verse number="14">Дзе няма добрай рады, народ прападае, а пры мностве дарадцаў — выратаваньне.</verse>
				<verse number="15">Шкодзіць сабе той, хто паручаецца за чужога, а хто ненавідзіць даваць руку, той бясьпечны.</verse>
				<verse number="16">Пачцівая жанчына здабывае славу, і моцныя здабываюць багацьце.</verse>
				<verse number="17">Чалавек міласэрны робіць дабро душы сваёй, а бязьлітасны нішчыць цела сваё.</verse>
				<verse number="18">Падманлівы набытак здабудзе бязбожнік, а таму, хто сее праведнасьць, будзе пэўная нагарода.</verse>
				<verse number="19">Праведнасьць [вядзе] да жыцьця, а хто імкнецца да зла, [імкнецца] да сьмерці.</verse>
				<verse number="20">Агіда для ГОСПАДА крывадушныя сэрцам, але тыя, хто ходзяць беззаганна, даспадобы Яму.</verse>
				<verse number="21">Можна паручы?цца, зло не пазьбегне пакараньня, а насеньне праведных будзе збаўленае.</verse>
				<verse number="22">Як залатое колца ў лычы сьвіньні, так прыгожая жанчына, але бяз розуму.</verse>
				<verse number="23">Прагненьне праведнікаў — толькі дабро, а чаканьне бязбожнікаў — гнеў.</verse>
				<verse number="24">Адзін сыпе [шчодра], і дадаецца яму, а другі лішне ашчадны, і бяднее.</verse>
				<verse number="25">Дабрадзейная душа будзе насычана, і хто поіць [другіх], сам напоены будзе.</verse>
				<verse number="26">Хто затрымлівае збожжа, таго праклінае народ, але дабраславенства на галаве таго, хто продае.</verse>
				<verse number="27">Хто імкнецца да дабра, той шукае зычлівасьці, а хто шукае зла, да таго яно прыйдзе.</verse>
				<verse number="28">Хто спадзяецца на багацьце сваё, упадзе, а праведнікі, як лісьце, зелянеюць.</verse>
				<verse number="29">Хто руйнуе дом свой, атрымае ў спадчыну вецер, і неразумны будзе слугою мудрага сэрцам.</verse>
				<verse number="30">Плод праведнага — дрэва жыцьця, і мудры здабывае душы.</verse>
				<verse number="31">Вось, праведнік будзе мець адплату на зямлі, пагатоў бязбожнік і грэшнік.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="12">
				<verse number="1">Хто любіць настаўленьне, любіць веданьне, а хто ненавідзіць дакараньне, той дурань.</verse>
				<verse number="2">Добры знойдзе ласку ў ГОСПАДА, але чалавека зламыснага Ён асудзіць.</verse>
				<verse number="3">Ня будзе стаяць чалавек бязбожнасьцю, а корань праведных не захістаецца.</verse>
				<verse number="4">Дабрадзейная жонка — карона для мужа свайго, а бессаромная — як гніль у костках ягоных.</verse>
				<verse number="5">Думкі праведных слушныя, намеры бязбожнікаў падступныя.</verse>
				<verse number="6">Словы бязбожнікаў цікуюць на кроў, але вусны правых ратуюць іх.</verse>
				<verse number="7">Паваленыя бязбожнікі, і няма іх, а дом праведных будзе стаяць.</verse>
				<verse number="8">Хваляць чалавека паводле розуму ягонага, але той, хто мае ліхое сэрца, будзе пагарджаны.</verse>
				<verse number="9">Лепей быць простым і працаваць на сябе, чым выдаваць сябе за паважнага і ня мець хлеба.</verse>
				<verse number="10">Праведнік рупіцца пра жыцьцё быдла свайго, а нутро бязбожных бязьлітаснае.</verse>
				<verse number="11">Хто абрабляе сваю зямлю, той насыціцца хлебам, а хто ганяецца за марнасьцю, той ня мае розуму.</verse>
				<verse number="12">Бязбожнік жадае [злавіць у] пасткі ліхоцьця, а корань праведных прыносіць [плод].</verse>
				<verse number="13">Ліхадзей заблытаецца праз правіны вуснаў сваіх, а праведнік выйдзе з бяды.</verse>
				<verse number="14">З плоду вуснаў сваіх чалавек насыціцца дабром, і праца рук чалавека зьвернецца да яго.</verse>
				<verse number="15">Шлях неразумнага слушны ў вачах ягоных, але мудры той, хто слухае параду.</verse>
				<verse number="16">Гнеў неразумнага выяўляецца адразу, а разумны хавае зьнявагу.</verse>
				<verse number="17">Хто дыхае праўдаю, той выкажацца праўдзіва, а сьведка фальшывы хлусіць.</verse>
				<verse number="18">Ёсьць такі, што лапоча і раніць як мечам, а язык мудрага лечыць.</verse>
				<verse number="19">Вусны праўдамоўныя трываць будуць вечна, а язык хлусьлівы — імгненьне.</verse>
				<verse number="20">Ашуканства ў сэрцы тых, якія задумляюць ліхоту, а ў тых, якія радзяць мір, — радасьць.</verse>
				<verse number="21">Не спаткае праведніка нічога благога, а ў бязбожніка будзе поўна няшчасьцяў.</verse>
				<verse number="22">Агіда для ГОСПАДА вусны хлусьлівыя, а тыя, што дзейнічаюць сумленна, падабаюцца Яму.</verse>
				<verse number="23">Чалавек разумны прыхоўвае веданьне, а сэрца дурняў абвяшчае глупства.</verse>
				<verse number="24">Рука руплівых будзе мець уладу, а нядбайныя будуць даньнікамі.</verse>
				<verse number="25">Смутак у сэрцы чалавека прыгнятае яго, а добрае слова разьвяселіць яго.</verse>
				<verse number="26">Праведнік мае перавагу над бліжнім сваім, а шлях бязбожнікаў зводзіць іх саміх.</verse>
				<verse number="27">Гультай не сьпячэ ўпаляванага, а маёмасьць чалавека руплівага каштоўная.</verse>
				<verse number="28">На сьцежцы праведнасьці — жыцьцё, і на шляху яе няма сьмерці.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="13">
				<verse number="1">Мудры сын [слухае] настаўленьне бацькі, а насьмешнік ня слухае дакараньня.</verse>
				<verse number="2">З плоду вуснаў сваіх чалавек будзе жывіцца дабром, а душа ліхадзеяў — гвалтам.</verse>
				<verse number="3">Хто захоўвае вусны свае, захоўвае душу сваю, а хто шырока адкрывае свой рот, будзе мець зьнішчэньне.</verse>
				<verse number="4">Душа гультая жадае і ня мае нічога, а душа руплівага будзе насычаная.</verse>
				<verse number="5">Праведнік ненавідзіць слова хлусьлівае, а бязбожнік ганьбіць і зьневажае [сябе].</verse>
				<verse number="6">Праведнасьць захоўвае таго, хто беззаганны ў шляху [сваім], а бязбожнасьць губіць грэшніка.</verse>
				<verse number="7">Адзін выдае сябе за багатага, нічога ня маючы, іншы выдае сябе за беднага, маючы шмат багацьця.</verse>
				<verse number="8">Выкуп душы чалавека — багацьце ягонае, а бедны пагрозы ня чуе.</verse>
				<verse number="9">Сьвятло праведных радасна зьзяе, а сьветач бязбожнікаў стухне.</verse>
				<verse number="10">Пыхлівасьць толькі да звадкі прыводзіць, а ў тых, што парады прыймаюць, — мудрасьць.</verse>
				<verse number="11">Багацьце, [здабытае] марным чынам, змалее, а хто зьбірае яго рукою сваёю, — памнажае яго.</verse>
				<verse number="12">Спадзяваньне, якое доўжыцца, — боль сэрца, а зьдзейсьненае жаданьне — дрэва жыцьця.</verse>
				<verse number="13">Хто пагарджае Словам, той будзе зьнішчаны, а хто баіцца прыказаньняў, атрымае ўзнагароду.</verse>
				<verse number="14">Закон мудрага — крыніца жыцьця, каб пазьбегнуць пастак сьмерці.</verse>
				<verse number="15">Добры розум дае зычлівасьць, а шлях ліхадзеяў цяжкі.</verse>
				<verse number="16">Кожны разумны дзейнічае з веданьнем, а дурны выяўляе неразумнасьць.</verse>
				<verse number="17">Бязбожны пасланец трапляе ў бяду, а верны пасол — аздараўленьне.</verse>
				<verse number="18">Галеча і ганьба таму, хто адкідае настаўленьне, а той, хто прыймае дакараньні, будзе ў пашане.</verse>
				<verse number="19">Споўненае жаданьне — асалода для душы, але адвярнуцца ад зла — агіда для дурня.</verse>
				<verse number="20">Хто ходзіць з мудрым, будзе мудрым, а хто сябруе з дурнем, загалосіць.</verse>
				<verse number="21">Ліха гоніцца за грэшнікамі, а праведным будзе аднагароджана дабром.</verse>
				<verse number="22">Добры пакідае спадчыну і ўнукам, а багацьце грэшнікаў захоўваецца для праведных.</verse>
				<verse number="23">Многа хлеба і на ніве бедных, але некаторыя гінуць, бо няма суду.</verse>
				<verse number="24">Хто шкадуе дубца свайго, той ненавідзіць сына свайго, а хто любіць яго, той з маленства настаўляе яго.</verse>
				<verse number="25">Праведнік есьць і насычае душу сваю, а нутро бязбожнікаў будзе ў нястачы.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="14">
				<verse number="1">Мудрая жонка будуе сабе дом, а неразумная руйнуе яго сваімі рукамі.</verse>
				<verse number="2">Хто ходзіць проста, той баіцца ГОСПАДА, а хто кры?віць шляхі свае, той грэбуе Ім.</verse>
				<verse number="3">У вуснах неразумнага дубец пыхлівасьці, а вусны мудрых захоўваюць іх.</verse>
				<verse number="4">Дзе няма скаціны, там ясьлі пустыя, але багата прыбытку ад сілы вала.</verse>
				<verse number="5">Сьведка праўдзівы ня схлусіць, а сьведка фальшывы дыхае няпраўдай.</verse>
				<verse number="6">Насьмешнік шукае мудрасьці, і яе няма, але веданьне лёгкае для разумнага.</verse>
				<verse number="7">Адыйдзі ад чалавека дурнога, бо ня знойдзеш вуснаў разумных.</verse>
				<verse number="8">Мудрасьць разумнага — разуменьне шляху свайго, а неразумнасьць дурняў — ашуканства.</verse>
				<verse number="9">Неразумныя сьмяюцца з віны, а пасярод правых — зычлівасьць.</verse>
				<verse number="10">Сэрца ведае горыч душы сваёй, і ў радасьць ягоную ня ўвойдзе чужынец.</verse>
				<verse number="11">Дом бязбожнікаў будзе зьнішчаны, а намёт правых закрасуе.</verse>
				<verse number="12">Ёсьць шлях, які слушны ў вачах чалавека, але канец яго — шляхі сьмерці.</verse>
				<verse number="13">І ў часе сьмеху баліць сэрца, і заканчэньне радасьці — смутак.</verse>
				<verse number="14">Падступны сэрцам насыціцца шляхамі сваімі, а добры чалавек — сваімі.</verse>
				<verse number="15">Неразумны верыць кожнаму слову, а разумны разважае пра крокі свае.</verse>
				<verse number="16">Мудры баіцца і адварочваецца ад зла, а дурны гняўлівы і самаўпэўнены.</verse>
				<verse number="17">Скоры на гнеў робіць дурасьць, а чалавек зламысны зьненавіджаны.</verse>
				<verse number="18">Неразумныя атрымліваюць у спадчыну дурасьць, а разумныя ўкарануюцца веданьнем.</verse>
				<verse number="19">Ліхія паклоняцца перад добрымі, а бязбожнікі — каля брамаў праведнікаў.</verse>
				<verse number="20">Бедны зьненавіджаны нават бліжнім сваім, але шмат тых, хто любіць багатага.</verse>
				<verse number="21">Хто цураецца бліжняга свайго, той грашыць, а хто літуецца над бедным, той шчасьлівы.</verse>
				<verse number="22">Ці ж не заблукалі тыя, якія задумляюць зло? Але міласэрнасьць і праўда будзе тым, якія задумляюць добрае.</verse>
				<verse number="23">З кожнае працы будзе прыбытак, а ад пустых словаў — толькі нястача.</verse>
				<verse number="24">Карона мудрых — багацьце іхняе, а вянок дурняў — глупства іхняе.</verse>
				<verse number="25">Сьведка праўдзівы ратуе душы, а хлусьлівы дыхае няпраўдай.</verse>
				<verse number="26">У страху перад ГОСПАДАМ моцная пэўнасьць, і для сыноў Сваіх Ён будзе прыстанішчам.</verse>
				<verse number="27">Страх ГОСПАДАЎ — крыніца жыцьця, каб пазьбегнуць пастак сьмерці.</verse>
				<verse number="28">У мностве народу веліч валадара, а ў малалікасьці людзей — загуба князя.</verse>
				<verse number="29">У павольнага на гнеў багата розуму, а запальчывы выяўляе дурасьць.</verse>
				<verse number="30">Лагоднае сэрца — жыцьцё для цела, а зайздрасьць — парахненьне косткам.</verse>
				<verse number="31">Хто прыгнятае ўбогага, той зьневажае Творцу ягонага, але шануе Яго той, хто літуецца над бедным.</verse>
				<verse number="32">Бязбожнік будзе адкінуты за ліхоцьце сваё, а праведнік і пры сьмерці сваёй мае надзею.</verse>
				<verse number="33">У сэрцы разумнага жыве мудрасьць, і паміж дурняў яна вядомая.</verse>
				<verse number="34">Праведнасьць узвышае народ, а грэх — ганьба для народаў.</verse>
				<verse number="35">Зычлівы валадар да слугі разумнага, але абурэньне ягонае на таго, хто асаромлівае яго.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="15">
				<verse number="1">Лагодны адказ адхінае ярасьць, а слова абразьлівае выклікае гнеў.</verse>
				<verse number="2">Язык мудрых прыносіць веды, а вусны неразумных выказваюць глупства.</verse>
				<verse number="3">Вочы ГОСПАДА на кожным месцы, яны бачаць добрых і ліхіх.</verse>
				<verse number="4">Здаровы язык — дрэва жыцьця, а зласьлівы — заламаньне духа.</verse>
				<verse number="5">Неразумны грэбуе настаўленьнем бацькі, а хто зважае на дакараньні — разумнее.</verse>
				<verse number="6">У доме праведніка шмат багацьця, а ў набытках бязбожніка — замяшаньне.</verse>
				<verse number="7">Вусны мудрых сеюць веды, а сэрца бязглуздых не такое.</verse>
				<verse number="8">Ахвяра бязбожнікаў — агіда для ГОСПАДА, а малітвы правых Яму даспадобы.</verse>
				<verse number="9">Агіда для ГОСПАДА — шлях бязбожніка, а таго, хто імкнецца да праведнасьці, Ён любіць.</verse>
				<verse number="10">Таму, хто ўхіляецца з дарогі, — строгая кара, і той, хто дакараньне ненавідзіць, — памрэ.</verse>
				<verse number="11">Адхлань і пекла перад [вачыма] ГОСПАДА, а тым больш сэрцы сыноў чалавечых.</verse>
				<verse number="12">Насьмешнік ня любіць таго, хто яго дакарае, і да мудрых ня пойдзе.</verse>
				<verse number="13">Радаснае сэрца робіць аблічча вясёлым, а калі сэрца сумуе — дух разьбіты.</verse>
				<verse number="14">Сэрца разумнае шукае веданьня, а вусны неразумных жывяцца дурнотаю.</verse>
				<verse number="15">Усе дні прыгнечанага ліхія, а ў каго добра на сэрцы, у таго заўсёды бяседа.</verse>
				<verse number="16">Лепш малое ў страху ГОСПАДАВЫМ, чым вялікія скарбы, а з імі трывога.</verse>
				<verse number="17">Лепш крыху гародніны з любоўю, чым тлусты вол з нянавісьцю.</verse>
				<verse number="18">Чалавек гняўлівы выклікае звадкі, а няскоры да гневу супакойвае спрэчку.</verse>
				<verse number="19">Шлях гультая як жываплот з церня, а сьцежка правых — гладкая.</verse>
				<verse number="20">Мудры сын — радасьць для бацькі, а дурны чалавек пагарджае маці сваёй.</verse>
				<verse number="21">Дурасьць — радасьць для невука, а чалавек разумны ідзе простай дарогай.</verse>
				<verse number="22">Бяз рады руйнуюцца намеры, а з мноствам дарадцаў яны зьдзяйсьняюцца.</verse>
				<verse number="23">Радуецца чалавек з адказу вуснаў сваіх, і якое добрае слова адпаведнае.</verse>
				<verse number="24">Сьцежка жыцьця ў разважлівага [вядзе] ўгару, каб пазьбегнуць адхлані, якая ў доле.</verse>
				<verse number="25">ГОСПАД развальвае дом пыхліўцаў, а мяжу ўдавы Ён вызначае.</verse>
				<verse number="26">Агіда для ГОСПАДА — думкі бязбожных, а прамовы чыстыя прыемныя [Яму].</verse>
				<verse number="27">Нішчыць свой дом сквапны да зыску, а хто ненавідзіць падарункі, будзе жыць.</verse>
				<verse number="28">Сэрца праведніка разважае адказ, а вусны бязбожнікаў вымаўляюць ліхоту.</verse>
				<verse number="29">ГОСПАД далёка ад бязбожнікаў, але малітвы праведных Ён чуе.</verse>
				<verse number="30">Сьвятло вачэй радуе сэрца, і добрая вестка ўмацоўвае косьці.</verse>
				<verse number="31">Вуха, якое слухае дакараньні жыцьця, будзе жыць сярод мудрых.</verse>
				<verse number="32">Хто адкідае настаўленьне, грэбуе душою сваёю, а хто слухае дакараньняў, здабывае розум.</verse>
				<verse number="33">Страх ГОСПАДАЎ навучае мудрасьці, і ўпакораньне папераджае славу.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="16">
				<verse number="1">Да чалавека [належыць] меркаваньне сэрца, але ад ГОСПАДА адказ языка.</verse>
				<verse number="2">Усе шляхі чалавека чыстыя ў вачах ягоных, але ГОСПАД узважвае душы.</verse>
				<verse number="3">Ускладзі на ГОСПАДА ўсе справы свае, і ўсе намеры твае зьдзейсьняцца.</verse>
				<verse number="4">Усё зрабіў ГОСПАД дзеля Сябе, і нават бязбожніка на дзень ліхі.</verse>
				<verse number="5">Агіда для ГОСПАДА кожны пыхлівы сэрцам, можна паручы?цца, ён не застанецца непакараным.</verse>
				<verse number="6">Міласэрнасьцю і праўдай адкупляецца беззаконьне, і страх ГОСПАДАЎ адводзіць ад зла.</verse>
				<verse number="7">Калі ГОСПАДУ даспадобы шляхі чалавека, Ён нават ворагаў ягоных пагодзіць з ім.</verse>
				<verse number="8">Лепш малое ў праведнасьці, чым багатыя прыбыткі ў беззаконьні.</verse>
				<verse number="9">Сэрца чалавека абдумвае шлях свой, але ГОСПАД накіроўвае крокі ягоныя.</verse>
				<verse number="10">Калі слова натхнёнае ў вуснах валадара, у судзе ня будзе падступным язык ягоны.</verse>
				<verse number="11">Вага і шалі справядлівыя — ад ГОСПАДА, і ўсе камяні ваговыя ў торбе — справа Ягоная.</verse>
				<verse number="12">Агіда для валадара — учынкі бязбожныя, бо пасад умацоўваецца праведнасьцю.</verse>
				<verse number="13">Падабаюцца валадару вусны праведныя, і таго, хто гаворыць праўдзіва, ён любіць.</verse>
				<verse number="14">Гнеў валадара — весьнік сьмерці, але мудры чалавек улагодзіць яго.</verse>
				<verse number="15">У сьвятле аблічча валадара — жыцьцё, і зычлівасьць ягоная — як воблака з позьнім дажджом.</verse>
				<verse number="16">Нашмат лепш прыдбаць мудрасьць, чым золата, і лепей прыдбаць розум, чым срэбра.</verse>
				<verse number="17">Шырокая дарога правых — адвярнуцца ад зла; хто пільнуе шлях свой, той захоўвае душу сваю.</verse>
				<verse number="18">Перад загубай ідзе пыхлівасьць, і перад падзеньнем — дух ганарысты.</verse>
				<verse number="19">Лепш скарацца духам з пакорнымі, чым дзяліць здабычу з пыхліўцамі.</verse>
				<verse number="20">Разважлівы ў слове знойдзе добрае, і той, хто спадзяецца на ГОСПАДА, — шчасьлівы.</verse>
				<verse number="21">Мудрага сэрцам называюць разумным, і слодыч вуснаў павялічвае веды.</verse>
				<verse number="22">Розум — крыніца жыцьця для тых, хто мае яго, але настаўленьне неразумных — глупства.</verse>
				<verse number="23">Сэрца мудрага робіць разважлівымі вусны ягоныя і мове ягонай дадае ведаў.</verse>
				<verse number="24">Прыемныя словы — сотавы мёд, асалода для душы і лекі для цела.</verse>
				<verse number="25">Ёсьць шлях, які слушны ў вачах чалавека, але канец яго — шляхі сьмерці.</verse>
				<verse number="26">Работнік цяжка працуе для сябе, бо рот ягоны прымушае яго.</verse>
				<verse number="27">Чалавек нягодны ліхоцьце рыхтуе, і ў вуснах ягоных нібы агонь, які паліць.</verse>
				<verse number="28">Чалавек падступны сее звадкі, і пляткар разьдзяляе сяброў.</verse>
				<verse number="29">Чалавек злачынны зводзіць бліжняга свайго і вядзе яго на шлях нядобры,</verse>
				<verse number="30">прыплюшчвае вочы свае, каб прыдумляць подступ, кры?віць губы свае, робячы ліха.</verse>
				<verse number="31">Сівізна — слаўная карона, на шляху праведнасьці знаходзяць яе.</verse>
				<verse number="32">Лепш павольны на гнеў, чым магутны, і той, які пануе над духам сваім, чым заваёўнік гораду.</verse>
				<verse number="33">Жэрабя кідаюць у заўлоньне, але ад ГОСПАДА ўсе суды яго.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="17">
				<verse number="1">Лепш сухая луста ў супакоі, чым дом, поўны заколатай жывёлы, са сваркамі.</verse>
				<verse number="2">Разумны слуга будзе панаваць над шалапутным сы?нам і між братоў будзе дзяліць спадчыну.</verse>
				<verse number="3">Літавальны гаршчок — для срэбра, і горан — для золата, а сэрцы выпрабоўвае ГОСПАД.</verse>
				<verse number="4">Ліхотнік зважае на вусны нягодныя, хлус слухае язык згубны.</verse>
				<verse number="5">Хто насьміхаецца з беднага, той зьневажае Творцу яго, і хто цешыцца з няшчасьця, не пазьбегне пакараньня.</verse>
				<verse number="6">Карона старых — сыны сыноў, і слава сыноў — бацькі іхнія.</verse>
				<verse number="7">Не пасуе бязглуздаму паважная мова, тым больш шляхетнаму вусны брахлівыя.</verse>
				<verse number="8">Хабар — каштоўны камень у вачах гаспадара яго, куды толькі зьвернецца ён, будзе мець посьпех.</verse>
				<verse number="9">Хто прыкрывае правіну, шукае любові, а хто паўтарае слова, разьдзяляе сяброў.</verse>
				<verse number="10">Мацней дзейнічае нагана на разумнага, чым сто ўдараў на дурнога.</verse>
				<verse number="11">Ліхадзей шукае толькі непаслухмянства, таму бязьлітасны анёл будзе пасланы супраць яго.</verse>
				<verse number="12">[Лепш] спаткаць мядзьведзіцу, пазбаўленую дзяцей, чым дурня ў яго неразумнасьці.</verse>
				<verse number="13">Хто адплочвае злом за дабро, у таго зло не адыйдзе ад дому ягонага.</verse>
				<verse number="14">Пачатак звадкі — прарыў вады, перш, чым спрэчка пачнецца, пакінь [яе].</verse>
				<verse number="15">Той, хто апраўдвае злачынцу, і той, хто вінаваціць праведніка, — абодва агіда для ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="16">Навошта грошы ў руцэ дурнога, каб набыць мудрасьці, калі няма розуму?</verse>
				<verse number="17">Сябра любіць у кожны час, і ў нядолі робіцца братам.</verse>
				<verse number="18">Чалавек, пазбаўлены розуму, дае руку і ручаецца перад абліччам бліжняга свайго.</verse>
				<verse number="19">Хто любіць сваркі, любіць грэх, і хто падымае высока вароты свае, шукае загубы.</verse>
				<verse number="20">Крывадушнае сэрца ня знойдзе дабра, і язык здрадлівы трапіць у бяду.</verse>
				<verse number="21">Хто нараджае неразумнага, — на смутак сабе, і бацька бязглуздага ня будзе цешыцца.</verse>
				<verse number="22">Радаснае сэрца аздараўляе, [нібы] лекі, а маркотны дух сушыць косьці.</verse>
				<verse number="23">Бязбожнік бярэ хабар з-за пазухі, каб скрывіць сьцежкі правасудзьдзя.</verse>
				<verse number="24">Перад абліччам разумнага — мудрасьць, а вочы дурня — на канцы зямлі.</verse>
				<verse number="25">Сын неразумны — згрызота для бацькі свайго і горыч для той, якая яго нарадзіла.</verse>
				<verse number="26">Таксама нядобра караць праведніка і біць шляхетнага за шчырасьць.</verse>
				<verse number="27">Хто мае веданьне, той у словах ашчадны, і чалавек разумны мае спакойны дух.</verse>
				<verse number="28">Таксама неразумны, калі маўчыць, лічыцца мудрым, і калі закрывае вусны свае, разважлівым.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="18">
				<verse number="1">Свавольны шукае [свайго] жаданьня і кожнай цьвярозай думцы працівіцца.</verse>
				<verse number="2">Дурань ня хоча застанаўляцца, а толькі каб выявіць свой розум.</verse>
				<verse number="3">Калі прыходзіць бязбожнік, прыходзіць пагарда, і разам з сорамам — ганьба.</verse>
				<verse number="4">Словы вуснаў чалавечых — глыбокія воды, крыніца мудрасьці — бурлівы ручай.</verse>
				<verse number="5">Нядобра зважаць на аблічча бязбожнага, каб паваліць праведнага на судзе.</verse>
				<verse number="6">Словы дурня прыводзяць да спрэчкі, і вусны ягоныя выклікаюць бойку.</verse>
				<verse number="7">Вусны дурня — ягоная загуба, а мова ягоныя — пастка для душы яго.</verse>
				<verse number="8">Словы пляткара — як прысмакі, яны зыходзяць у глыб нутра.</verse>
				<verse number="9">Нядбайны ў рабоце сваёй — брат нішчыцеля.</verse>
				<verse number="10">Імя ГОСПАДА — магутная вежа, пабяжыць туды праведнік і будзе ў бясьпецы.</verse>
				<verse number="11">Маёмасьць багатага — умацаваны горад для яго, уяўляецца яна яму як муры? высокія.</verse>
				<verse number="12">Перад загубай вывышаецца сэрца чалавека, а ўпакораньне папераджае славу.</verse>
				<verse number="13">Хто дае адказ раней, чым выслухае, той неразумны, і сорам яму.</verse>
				<verse number="14">Дух чалавека пераносіць немач сваю, але дух маркотны хто можа ўзьняць.</verse>
				<verse number="15">Сэрца разважнае набывае веды, і вуха мудрых шукае веданьня.</verse>
				<verse number="16">Падарунак чалавека дае яму прастору і да вялікіх прывядзе яго.</verse>
				<verse number="17">Першы ў спрэчцы сваёй [падаецца] справядлівым, але прыйдзе бліжні ягоны і выспрабуе яго.</verse>
				<verse number="18">Жэрабя спыняе сваркі і дзеліць між магутнымі.</verse>
				<verse number="19">Пакрыўджаны брат — як умацаваны горад, а сваркі — як завалы ў замку.</verse>
				<verse number="20">З плоду вуснаў сваіх насыціць чалавек нутро сваё, з прыбыткаў губаў сваіх насыціцца.</verse>
				<verse number="21">Сьмерць і жыцьцё ў руцэ языка; хто любіць яго, будзе есьці плады ягоныя.</verse>
				<verse number="22">Хто знайшоў жонку, той знайшоў добрае і атрымаў ласку ад ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="23">Бедны гаворыць, умольваючы, а багаты адказвае груба.</verse>
				<verse number="24">Чалавек, які мае сяброў, сам павінен быць сяброўскі, і бывае, што сябар больш любіць, чым брат.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="19">
				<verse number="1">Лепш бедны, які ходзіць у беззаганнасьці сваёй, чым крывадушны вуснамі сваімі, і да таго ж дурны.</verse>
				<verse number="2">Таксама нядобра душы бяз ведаў, і хто сьпяшаецца нагамі [сваімі], згрэшыць.</verse>
				<verse number="3">Неразумнасьць чалавека кры?віць шлях ягоны, але сэрца ягонае гневаецца на ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="4">Маёмасьць дадае шматлікіх сяброў, а ўбогага пакідае бліжні ягоны.</verse>
				<verse number="5">Сьведка фальшывы не пазьбегне пакараньня, і хто дыхае няпраўдай, не ўратуецца.</verse>
				<verse number="6">Шмат хто паніжаецца перад магнатам, і кожны — бліжні чалавеку, які [дае] падарункі.</verse>
				<verse number="7">Усе браты беднага ненавідзяць яго, тым больш сябры ягоныя аддаляюцца ад яго; той бяжыць, каб паразмаўляць, але іх няма.</verse>
				<verse number="8">Хто набывае розум, той любіць душу сваю, хто шукае разважлівасьці — знаходзіць дабро.</verse>
				<verse number="9">Сьведка фальшывы не пазьбегне пакараньня, і хто дыхае няпраўдай, загіне.</verse>
				<verse number="10">Не пасуе дурню раскоша, тым больш слузе мець уладу над князямі.</verse>
				<verse number="11">Розум чалавека стрымлівае гнеў ягоны, і слава яго — у прабачэньні правінаў.</verse>
				<verse number="12">Гнеў валадара — як ры?каньне ільва, а зычлівасьць ягоная — як раса на траве.</verse>
				<verse number="13">Неразумны сын — загуба для бацькі, а сварлівая жонка — як няспыннае капаньне [праз дах].</verse>
				<verse number="14">Дом і маёмасьць — спадчына ад бацькоў, але разумная жонка — ад ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="15">Лянота кідае ў сон, і нядбайная душа будзе цярпець голад.</verse>
				<verse number="16">Хто захоўвае прыказаньні — захоўвае душу сваю, хто не шануе шлях Яго — памрэ.</verse>
				<verse number="17">Хто літуецца над убогім, той пазычае ГОСПАДУ, за дабрадзейства Ён аднагародзіць яму.</verse>
				<verse number="18">Карай сына свайго, пакуль ёсьць надзея, і няхай не спрычы?ніцца да загубы яго душа твая.</verse>
				<verse number="19">Зласьлівы няхай атрымае пакараньне, бо калі пашкадуеш яго, яшчэ больш павялічыш [кару].</verse>
				<verse number="20">Слухай парады і прыймай настаўленьне, каб стаўся ты мудрым пры канцы [дзён].</verse>
				<verse number="21">Шмат думак у сэрцы чалавека, але збудзецца намер ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="22">Пажаданая для чалавека міласэрнасьць ягоная, і бедны лепшы за чалавека хлусьлівага.</verse>
				<verse number="23">Страх перад ГОСПАДАМ [вядзе] да жыцьця, і такі [чалавек] будзе жыць, і насыціцца, і зло не наведае яго.</verse>
				<verse number="24">Гультай хавае руку сваю ў місе, але нават да вуснаў сваіх не падымае яе.</verse>
				<verse number="25">Бі насьмешніка, і неразумны паразумнее, дакарай разумнага, і ён здабудзе веданьне.</verse>
				<verse number="26">Руйнуе бацьку, выганяе маці сын, які прыносіць сорам і ганьбу.</verse>
				<verse number="27">Перастань, сыне мой, слухаць настаўленьні, якія адводзяць ад словаў веданьня.</verse>
				<verse number="28">Сьведка нягодны насьміхаецца над судом, і вусны бязбожнікаў глытаюць злачынства.</verse>
				<verse number="29">Падрыхтаваныя прысуды для насьмешнікаў, а хвастаньне — на плечы дурняў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="20">
				<verse number="1">Віно зьдзеклівае, сікера галасьлівая, і кожны, хто блукае з імі, ня мае мудрасьці.</verse>
				<verse number="2">Ярасьць валадара — як рыканьне ільва, хто выклікае яе, грашыць супраць душы сваёй.</verse>
				<verse number="3">Слава для чалавека — пакінуць спрэчку, а ўсе неразумныя задзірлівыя.</verse>
				<verse number="4">Дзеля холаду гультай ня хоча араць, таму будзе прасіць у час жніва, і [не атрымае] нічога.</verse>
				<verse number="5">Намеры ў сэрцы чалавека — глыбокія воды, але разумны чалавек вычэрпвае іх.</verse>
				<verse number="6">Багата людзей абвяшчае пра міласэрнасьць сваю, але праўдамоўнага чалавека хто можа знайсьці?</verse>
				<verse number="7">Праведнік ходзіць у беззаганнасьці сваёй, шчасьлівыя сыны ягоныя пасьля яго.</verse>
				<verse number="8">Валадар, які сядзіць на судовым пасадзе, расьцярушвае вачыма сваімі ўсякую ліхоту.</verse>
				<verse number="9">Хто можа сказаць: «Я ачысьціў сэрца маё, я чысты ад грэху майго»?</verse>
				<verse number="10">Неаднолькавыя вагі і неаднолькавая эфа, адно і другое — агіда для ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="11">Нават у юнака па паводзінах можна зразумець, ці чыстыя, ці правыя справы ягоныя.</verse>
				<verse number="12">Вуха, якое чуе, і вока, якое бачыць, — ГОСПАД зрабіў і адно, і другое.</verse>
				<verse number="13">Не любі спаць, каб табе не зьбяднець, адкрый вочы свае, і насыцішся хлебам.</verse>
				<verse number="14">«Дрэннае, дрэннае», — кажа пакупнік, а калі адыдзецца, тады хваліцца.</verse>
				<verse number="15">Ёсьць золата і мноства пэрлінаў, але найкаштоўнейшая рэч — вусны разумныя.</verse>
				<verse number="16">Забяры адзеньне яго, бо ён паручы?ўся за чужога, і за чужынца вазьмі заклад ад яго.</verse>
				<verse number="17">Салодкі чалавеку хлеб ашуканства, але потым пяском напоўняцца вусны ягоныя.</verse>
				<verse number="18">Думкі ўмацоўваюцца парадамі, і з разважлівасьцю вядзі вайну.</verse>
				<verse number="19">Хто ходзіць абмоўнікам, той выяўляе таямніцы, дык ня зьвязвайся з тым, хто рот свой разьзяўляе.</verse>
				<verse number="20">Хто кляне бацьку свайго і маці сваю, у таго сьветач патухне сярод глыбокай цемры.</verse>
				<verse number="21">Спадчына, спачатку пасьпешліва здабытая, ня будзе пры канцы дабраслаўлёная.</verse>
				<verse number="22">Не кажы: «Я адплачу за зло», спадзявайся на ГОСПАДА, і Ён вы?бавіць цябе.</verse>
				<verse number="23">Агіда для ГОСПАДА — неаднолькавыя вагі, і шалі падманлівыя — ня добра.</verse>
				<verse number="24">Ад ГОСПАДА крокі чалавека, і як жа чалавеку зразумець шлях свой?</verse>
				<verse number="25">Пастка для чалавека — пасьпешліва зрабіць шлюбаваньне, а пасьля абяцаньня разважаць.</verse>
				<verse number="26">Мудры валадар расьцярушыць бязбожнікаў і зьверне на іх кола [малатарнае].</verse>
				<verse number="27">Сьветач ГОСПАДАЎ — дух чалавечы, ён дасьледуе ўсе сховы нутра.</verse>
				<verse number="28">Міласэрнасьць і праўда ахоўваюць валадара, і міласэрнасьцю ўмацоўваецца пасад ягоны.</verse>
				<verse number="29">Слава юнакоў — сіла іхняя, а веліч старых — сівізна.</verse>
				<verse number="30">Вы?тні і раны — лекавальная масьць ад ліхоты, і ўдары ў глыбіню нутра.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="21">
				<verse number="1">Сэрца валадара ў руцэ ГОСПАДА, як ручаі водаў, Ён скіроўвае яго, куды хоча.</verse>
				<verse number="2">Усе шляхі чалавека слушныя ў вачах ягоных, але ГОСПАД узважвае сэрцы.</verse>
				<verse number="3">Праведнасьць і суд даспадобы ГОСПАДУ больш, чым ахвяра.</verse>
				<verse number="4">Узьнесеныя вочы і надзьмутае сэрца — баразна бязбожных, [і гэта] грэх.</verse>
				<verse number="5">Думкі руплівага [прыносяць] прыбытак, а кожнага нецярплівага — нястачу.</verse>
				<verse number="6">Зьбіраньне скарбаў языком падманлівым — пара, што зьнікае, шуканьне сьмерці.</verse>
				<verse number="7">Злачыннасьць бязбожнікаў зьвернецца на іх, бо яны грэбуюць чыніць суд [справядлівы].</verse>
				<verse number="8">Крывы шлях чалавека нягоднага, а справы чыстага — простыя.</verse>
				<verse number="9">Лепей жыць у куце на даху, чым са сварліваю жонкаю ў прасторным доме.</verse>
				<verse number="10">Душа бязбожніка жадае зла, ня знойдзе [ласкі] ў вачах ягоных бліжні яго.</verse>
				<verse number="11">Калі караюць насьмешніка, неразумны стаецца мудрэйшым, і калі мудрага вучаць, ён здабывае веданьне.</verse>
				<verse number="12">Разважае праведнік пра дом бязбожніка, як гінуць бязбожнікі ў ліхоцьці сваім.</verse>
				<verse number="13">Хто вушы свае затыкае на крык убогага, той сам будзе клікаць, але ня будзе адказу.</verse>
				<verse number="14">Падарунак таемны тушыць гнеў, а гасьцінец у заўлоньне — вялікую ярасьць.</verse>
				<verse number="15">Правасудзьдзе — радасьць для праведніка і загуба для злачынцаў.</verse>
				<verse number="16">Чалавек, што зьбіваецца са шляху розуму, супачы?не ў грамадзе памёршых.</verse>
				<verse number="17">Хто любіць весяліцца, будзе ў нястачы, а хто любіць віно і алей, ня будзе багатым.</verse>
				<verse number="18">Вы?купам за праведніка [будзе] бязбожнік, а за правага — ліхадзей.</verse>
				<verse number="19">Лепш жыць у зямлі пустыннай, чым з жонкай гняўлівай і сварлівай.</verse>
				<verse number="20">Прывабныя скарбы і алей у жытле мудрага, а бязглузды чалавек змарнуе іх.</verse>
				<verse number="21">Хто імкнецца да праведнасьці і міласэрнасьці, знойдзе жыцьцё, праведнасьць і славу.</verse>
				<verse number="22">Мудры ўвойдзе ў горад магутных і зрыне моц, у якой яны мелі пэўнасьць.</verse>
				<verse number="23">Хто захоўвае вусны свае і язык свой, захоўвае душу сваю ад бедаў.</verse>
				<verse number="24">Пыхлівы і дзёрзкі, называны блюзьнерам, робіць усё ў шале нахабства.</verse>
				<verse number="25">Жаданьне гультая заб’е яго, бо рукі ягоныя адмаўляюцца працаваць.</verse>
				<verse number="26">Кожны дзень ён жадае і прагне, а праведнік дае і не шкадуе.</verse>
				<verse number="27">Ахвяра бязбожнікаў — брыдота, тым больш тыя, якія складаюць яе з падступнасьцю.</verse>
				<verse number="28">Сьведка хлусьлівы згіне, а чалавек, які слухае, будзе гаварыць заўсёды.</verse>
				<verse number="29">Чалавек бязбожны ўпарты абліччам сваім, а правы разумее шлях свой.</verse>
				<verse number="30">Няма мудрасьці, і няма розуму, і няма рады насуперак ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="31">Каня рыхтуюць на дзень бітвы, але перамога — ад ГОСПАДА.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="22">
				<verse number="1">Лепш [добрае] імя, чым вялікія багацьці, лепш добрая слава, чым срэбра і золата.</verse>
				<verse number="2">Багаты і бедны сустракаюцца, Творца іх усіх — ГОСПАД.</verse>
				<verse number="3">Разумны бачыць зло і хаваецца, а неразумныя ідуць і будуць пакараныя.</verse>
				<verse number="4">[Нагарода] за пакору і страх перад ГОСПАДАМ — багацьце, і слава, і жыцьцё.</verse>
				<verse number="5">Церні і пасткі на шляху крывадушнага, а хто захоўвае душу сваю, той аддаляецца ад іх.</verse>
				<verse number="6">Пастаў юнака на слушны шлях, і ён ня збочыць з яго, нават калі састарэе.</verse>
				<verse number="7">Багаты пануе над бедным, і чалавек, які ўзяў пазыку, — слуга паверніка.</verse>
				<verse number="8">Хто сее беззаконьне, той будзе жаць ліха, і кій гневу ягонага будзе зьнішчаны.</verse>
				<verse number="9">Хто мае добрае вока, той будзе дабраслаўлёны, бо з хлеба свайго дае ўбогаму.</verse>
				<verse number="10">Выгані насьмешніка, і адыйдзе звадка, і суцішацца спрэчкі і абразы.</verse>
				<verse number="11">Хто любіць чыстасьць сэрца, у таго ласка на вуснах яго, і валадар з ім сябруе.</verse>
				<verse number="12">Вочы ГОСПАДА захоўваюць веданьне, Ён касуе словы ліхадзея.</verse>
				<verse number="13">Гультай кажа: «Леў на двары, пасярод плошчы буду забіты».</verse>
				<verse number="14">Вусны чужаніцы — глыбокая яма, на каго загневаўся ГОСПАД, той уваліцца туды.</verse>
				<verse number="15">Дурасьць прывязаная да сэрца юнака, але дубец настаўленьня выганіць яе.</verse>
				<verse number="16">Хто ўціскае ўбогага, каб памножыць сваё, і дае багатаму, той згалее.</verse>
				<verse number="17">Прыхілі вуха тваё, і слухай словы мудрых, і сэрца тваё зьвярні да ведаў маіх,</verse>
				<verse number="18">бо цудоўна будзе, калі захаваеш іх у нутры тваім, і будуць яны таксама на вуснах тваіх,</verse>
				<verse number="19">каб пэўнасьць твая была ў ГОСПАДЗЕ, я вучу цябе сёньня.</verse>
				<verse number="20">Ці ж не пісаў я табе тройчы парады і навучаньні,</verse>
				<verse number="21">каб паведаміць табе дакладныя словы праўды, каб ты мог перадаць словы праўды тым, што паслалі цябе?</verse>
				<verse number="22">Не абдзірай убогага, таму што ён убогі, і не ўціскай прыгнечанага каля брамы,</verse>
				<verse number="23">бо ГОСПАД будзе бараніць у справе іхняй і адбярэ душу ў тых, што іх абіраюць.</verse>
				<verse number="24">Не сябруй з васпанам гняўлівым і з чалавекам нястрыманым не хадзі,</verse>
				<verse number="25">каб ты не навучыўся сьцежкам яго і не нацягнуў пятлі на душу тваю.</verse>
				<verse number="26">Ня будзь з тых, што даюць руку, што заручаюцца за даўгі.</verse>
				<verse number="27">Калі ня маеш, чым заплаціць, навошта маюць забраць з-пад цябе ложак твой?</verse>
				<verse number="28">Не перасоўвай мяжы старадаўняй, якую вызначылі бацькі твае.</verse>
				<verse number="29">Ці бачыў ты чалавека, спраўнага ў занятку сваім? Перад абліччам валадароў ён будзе стаяць, ня будзе ён стаяць перад прасьцякамі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="23">
				<verse number="1">Калі сядзеш есьці з вялікім панам, пільна зважай, што перад табою,</verse>
				<verse number="2">і прыстаў нож да горла твайго, калі прагавітая душа твая.</verse>
				<verse number="3">Ня квапся на прысмакі ягоныя, бо гэта падманлівы хлеб.</verse>
				<verse number="4">Не намагайся мець багацьце, пакінь разважаньні свае.</verse>
				<verse number="5">Зьвернеш вочы твае на яго, а яго няма, бо справіць яно крылы сабе і паляціць, як арол, аж у неба.</verse>
				<verse number="6">Ня еш хлеб з зайздросным і ня квапся на яго прысмакі,</verse>
				<verse number="7">бо якія думкі ў сэрцы ягоным, такі і ён. «Еш і пі», — кажа ён табе, але сэрца яго не з табою.</verse>
				<verse number="8">Кавалак, які ты зьеў, званітуеш, дарэмныя будуць салодкія словы твае.</verse>
				<verse number="9">Не гавары ў вушы дурня, бо ён узгардзіць разумнымі мовамі тваімі.</verse>
				<verse number="10">Не перасоўвай мяжы старадаўняй і на поле сіротаў не ўваходзь,</verse>
				<verse number="11">бо дужы Абаронца іхні, і Ён будзе бараніць іх у справе іхняй з табою.</verse>
				<verse number="12">Зьвярні сэрца тваё да настаўленьня, і вушы твае — да словаў веданьня.</verse>
				<verse number="13">Не пакідай юнака без настаўленьня, бо калі пакараеш яго дубцом, ён не памрэ.</verse>
				<verse number="14">Ты пакараеш яго дубцом і выратуеш душу ягоную ад пекла.</verse>
				<verse number="15">Сыне мой, калі мудрым будзе сэрца тваё, будзе радавацца з табою і маё сэрца.</verse>
				<verse number="16">І будуць цешыцца ныркі мае, калі на вуснах тваіх будуць словы правасьці.</verse>
				<verse number="17">Няхай сэрца тваё не зайздросьціць грэшнікам, але кожны дзень няхай будзе яно ў страху ГОСПАДАВЫМ,</verse>
				<verse number="18">бо ёсьць будучыня, і надзея твая не загіне.</verse>
				<verse number="19">Слухай, сыне мой, і будзь мудры, і скіроўвай сэрца тваё на шлях [просты].</verse>
				<verse number="20">Ня будзь сярод тых, што напіваюцца віна, сярод тых, што аб’ядаюцца мясам,</verse>
				<verse number="21">бо п’яніца і абжора зьбяднеюць, і заспанасьць апране ў лахманы.</verse>
				<verse number="22">Слухай бацьку твайго, які нарадзіў цябе, і не цурайся маці тваёй, калі яна састарэе.</verse>
				<verse number="23">Купляй праўду і не прадавай мудрасьці, настаўленьня і розуму.</verse>
				<verse number="24">Цешыцца і весяліцца бацька праведнага, і той, хто нарадзіў мудрага, радуецца з яго.</verse>
				<verse number="25">Няхай радуецца бацька твой, і тая, што нарадзіла цябе, няхай весяліцца.</verse>
				<verse number="26">Сыне мой, дай мне сэрца тваё, і няхай вачам тваім будуць даспадобы шляхі мае.</verse>
				<verse number="27">Бо распусьніца — яма глыбокая, і чужая [жонка] — цесны калодзеж.</verse>
				<verse number="28">Яна цікуе, быццам забойца, і памнажае ліхадзеяў паміж людзьмі.</verse>
				<verse number="29">У каго стогн? У каго гора? У каго сваркі? У каго смутак? У каго раны без прычыны? У каго чырвоныя вочы?</verse>
				<verse number="30">У тых, якія доўга сядзяць пры віне, у тых, якія прыходзяць спрабаваць віна мяшанага.</verse>
				<verse number="31">Не глядзі на віно, як яно чырванее, як прамяніцца ў келіху, як роўненька ліецца,</verse>
				<verse number="32">у рэшце яно ўкусіць, як зьмяя, і ўджаліць, як гадзіна.</verse>
				<verse number="33">Вочы твае будуць глядзець на чужых [жонак], і сэрца тваё загаворыць падступна.</verse>
				<verse number="34">І будзеш ты як той, што ляжыць пасярод мора, і як той, што ляжыць на версе мачты.</verse>
				<verse number="35">[І скажаш:] «Білі мяне, а я не адчуваў, штурхалі мяне, а я ня ведаў. Калі прачнуся, зноў буду шукаць таго самага».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="24">
				<verse number="1">Не зайздросьці людзям ліхім, не жадай быць з імі,</verse>
				<verse number="2">бо пра злачыннасьць думае сэрца іхняе, і пра ліхоту вусны іхнія гавораць.</verse>
				<verse number="3">Мудрасьцю будуецца дом, і розумам умацоўваецца,</verse>
				<verse number="4">і праз веданьне напаўняюцца пакоі яго ўсялякай каштоўнай і прывабнай маёмасьцю.</verse>
				<verse number="5">Мудры чалавек мае моц, і чалавек, які мае веды, умацоўвае сілу [сваю].</verse>
				<verse number="6">Таму з разважлівасьцю вядзі вайну тваю, і пры мностве дарадцаў — выратаваньне.</verse>
				<verse number="7">Занадта высокая мудрасьць для неразумнага, ён не раскрывае ў брамах вуснаў сваіх.</verse>
				<verse number="8">Хто задумляе рабіць ліхое, таго называюць зламысным.</verse>
				<verse number="9">Намеры бязглуздага — грэх, і [намеры] блюзьнера — агіда для чалавека.</verse>
				<verse number="10">Калі ты слабы ў дзень бедства, дык малая сіла твая.</verse>
				<verse number="11">Ратуй узятых на сьмерць, і ці ж не пашкадуеш тых, якія сказаныя на загубу?</verse>
				<verse number="12">Калі скажаш: «Вось, мы ня ведалі гэтага?», ці ж Той, Хто дасьледуе сэрцы, не разумее? Ці ж Той, Хто захоўвае душу тваю, ня ведае? Ці ж Ён не аддасьць чалавеку паводле справаў ягоных?</verse>
				<verse number="13">Еш мёд, сыне мой, бо ён добры, і соты салодкія для паднябеньня твайго.</verse>
				<verse number="14">Гэтак сама веданьне мудрасьці для душы тваёй. Калі ты знайшоў яе, ёсьць будучыня, і надзея твая не загіне.</verse>
				<verse number="15">Не цікуй, бязбожніку, каля жытла праведніка, не спусташай месца супачынку ягонага,</verse>
				<verse number="16">бо сем разоў упадзе праведнік і ўстане, а бязбожнікі трапяць у няшчасьце.</verse>
				<verse number="17">Ня радуйся, калі ўпадзе вораг твой, і няхай ня цешыцца сэрца тваё, калі ён спатыкнецца,</verse>
				<verse number="18">бо часам убачыць ГОСПАД, і будзе [гэта] ліхім у вачах Ягоных, і Ён адверне гнеў Свой ад яго.</verse>
				<verse number="19">Не абурайся на ліхотнікаў і не зайздросьці бязбожнікам,</verse>
				<verse number="20">бо ня будзе будучыні ліхому, і сьветач бязбожнікаў стухне.</verse>
				<verse number="21">Бойся ГОСПАДА, сыне мой, і валадара, і ня зьвязвайся са змоўшчыкамі,</verse>
				<verse number="22">бо неспадзявана прыйдзе на іх загуба, і бедства ад іх абодвух хто можа ведаць.</verse>
				<verse number="23">Гэта таксама для мудрых: нядобра зважаць на аблічча ў судзе.</verse>
				<verse number="24">Таго, хто кажа бязбожніку: «Ты праведны», будуць праклінаць народы і будуць брыдзіцца ім людзі.</verse>
				<verse number="25">А тымі, што дакараюць, будуць захапляцца, і зыйдзе на іх шчодрае дабраславенства.</verse>
				<verse number="26">У вусны цалуе той, хто адказвае шчырымі словамі.</verse>
				<verse number="27">Выканай працу тваю вонках [дому] і скончы яе на полі тваім, а пасьля пабудуй дом твой.</verse>
				<verse number="28">Ня сьведчы без прычыны супраць бліжняга твайго, і не падманвай вуснамі тваімі.</verse>
				<verse number="29">Не кажы: “Як ён мне зрабіў, так і я зраблю яму, аддам чалавеку паводле справаў яго”.</verse>
				<verse number="30">Праходзіў я праз поле гультая і праз вінаграднік чалавека бяз розуму,</verse>
				<verse number="31">і вось, усё зарасло асотам, і крапіва пакрыла паверхню яго, і каменная агароджа зруйнаваная.</verse>
				<verse number="32">І паглядзеў я, і зьвярнуў [на гэта] сэрца маё, убачыў, і атрымаў настаўленьне:</verse>
				<verse number="33">«Крыху пасьпіш, крыху падрэміш, крыху, склаўшы рукі, паляжыш.</verse>
				<verse number="34">і прыйдзе, як валацуга, беднасьць твая, і нястача твая — як чалавек узброены».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="25">
				<verse number="1">Гэта таксама прыповесьці Салямона, сабраныя людзьмі Эзэкіі, валадара Юды.</verse>
				<verse number="2">Слава Божая — утоіць справу, а слава валадароў — дасьледаваць справу.</verse>
				<verse number="3">Высокасьць неба, глыбокасьць зямлі і сэрца валадароў недасьледныя.</verse>
				<verse number="4">Аддзялі жужаль ад срэбра, і выйдзе ў майстра начыньне.</verse>
				<verse number="5">Прыбяры бязбожніка ад аблічча валадара, і пасад ягоны ўмацуецца праведнасьцю.</verse>
				<verse number="6">Не ўзьвялічвай сябе перад абліччам валадара і на месцы вялікіх ня стой,</verse>
				<verse number="7">бо лепш, калі скажуць табе: “Узьніміся вышэй”, чым калі панізяць цябе перад абліччам магната, якога бачылі вочы твае.</verse>
				<verse number="8">Не кідайся пасьпешліва судзіцца, бо што зробіш у канцы, калі асароміць цябе бліжні твой.</verse>
				<verse number="9">Вядзі спрэчку з бліжнім тваім і не выяўляй таямніцу іншага,</verse>
				<verse number="10">каб той, хто пачуе, не ўпікнуў цябе, і каб не зьвярнулася [супраць] цябе гаворка твая.</verse>
				<verse number="11">Як залатыя яблыкі са срэбнымі ўпрыгожваньнямі, так слова, сказанае дарэчы.</verse>
				<verse number="12">Як залатыя завушніцы і аздоба са шчырага золата, так мудрае дакараньне для ўважлівага вуха.</verse>
				<verse number="13">Як прахалода сьнегу ў дзень жніва, так верны пасланец для таго, хто паслаў яго, ён ажыўляе душу гаспадара свайго.</verse>
				<verse number="14">Як хмары і вецер без дажджу, так чалавек, які хваліцца падарункам фальшывым.</verse>
				<verse number="15">Цярплівасьцю пераканаеш начальніка, і лагодны язык ломіць костку.</verse>
				<verse number="16">[Як] знайшоў мёд, еш, колькі трэба табе, каб ты не пераеў і не званітаваў.</verse>
				<verse number="17">Стрымай нагу тваю ад дому бліжняга твайго, каб ты не надакучыў яму і каб ён не ўзьненавідзеў цябе.</verse>
				<verse number="18">Як мачуга, меч і вострая страла, так чалавек, які кажа фальшывае сьведчаньне супраць бліжняга свайго.</verse>
				<verse number="19">Як гнілы зуб і кульгавая нага, так надзея на ліхадзея ў дзень бедства.</verse>
				<verse number="20">Як здымаць адзеньне ў халодны дзень, як [ліць] воцат на салетру, так сьпяваць песьні засмучанаму сэрцу.</verse>
				<verse number="21">Калі ненавісьнік твой галодны, накармі яго хлебам, калі смагне, напаі яго вадою,</verse>
				<verse number="22">бо гэтым вугольле зьбіраеш на галаву ягоную, і ГОСПАД аднагародзіць табе.</verse>
				<verse number="23">Паўночны вецер прыганяе дождж, а язык абмоўніка — гнеў на тварах.</verse>
				<verse number="24">Лепей жыць у куце на даху, чым са сварліваю жонкаю ў прасторным доме.</verse>
				<verse number="25">Як халодная вада для стомленай душы, так добрыя весткі з далёкага краю.</verse>
				<verse number="26">Як скаламучанае жарало і зьнішчаная крыніца, так праведнік, які падае перад бязбожнікам.</verse>
				<verse number="27">Як нядобра есьці шмат мёду, так дамагацца сваёй славы ня ёсьць слава.</verse>
				<verse number="28">Як горад зруйнаваны і без муроў, так чалавек, які не валодае духам сваім.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="26">
				<verse number="1">Як сьнег улетку, а дождж у жніво, так дурню не пасуе слава.</verse>
				<verse number="2">Як птушка пераляціць і як ластаўка паляціць, так праклён беспрычынны ня збудзецца.</verse>
				<verse number="3">Пуга — для каня, аброць — для асла, а кій — на сьпіну дурня.</verse>
				<verse number="4">Не адказвай дурню паводле дурасьці ягонай, каб ня стаўся ты падобным да яго.</verse>
				<verse number="5">Адказвай дурню паводле дурасьці ягонай, каб ня стаўся ён мудрым у вачах сваіх.</verse>
				<verse number="6">Падцінае сабе ногі і п’е сваю шкоду той, хто праз рукі дурня слова пасылае.</verse>
				<verse number="7">Няроўныя ногі кульгавага, таксама пры?казка ў вуснах дурня.</verse>
				<verse number="8">Як прывязваць камень да вяроўкі, так аддаваць пашану дурню.</verse>
				<verse number="9">Як калючка ў руцэ п’янага, так прыказка ў вуснах дурня.</verse>
				<verse number="10">Вяльможны робіць усё: і дурня наймае, і мінака наймае.</verse>
				<verse number="11">Як сабака вяртаецца да ванітаў сваіх, так дурань паўтарае дурасьць сваю.</verse>
				<verse number="12">Ці бачыў ты чалавека, мудрага ў вачах сваіх? На дурня большая надзея, чым на такога.</verse>
				<verse number="13">Гультай кажа: «Леў на шляху! Леў на плошчы!»</verse>
				<verse number="14">Дзьверы варочаюцца на завесах сваіх, а гультай — на ложку сваім.</verse>
				<verse number="15">Гультай хавае руку сваю ў місе, і яму цяжка падняць яе да вуснаў сваіх.</verse>
				<verse number="16">Гультай мудрэйшы ў сваіх вачах за сямёх, што адказваюць з разуменьнем.</verse>
				<verse number="17">Хапае сабаку за вушы той, хто мяшаецца ў чужую спрэчку.</verse>
				<verse number="18">Як вар’ят, які кідае агонь, стрэлы і сьмерць,</verse>
				<verse number="19">так чалавек, які падманвае бліжняга свайго і кажа: «Гэта я жартую».</verse>
				<verse number="20">Калі няма дроваў, агонь гасьне, калі няма пляткара, звадка сьціхае.</verse>
				<verse number="21">Вугаль — для жару, дровы — для агню, а чалавек сварлівы — для распальваньня спрэчкі.</verse>
				<verse number="22">Словы пляткара — як прысмакі, яны зыходзяць у глыб нутра.</verse>
				<verse number="23">Як гліна, паліваная срэбрам з жужалем, так гарачыя вусны і ліхое сэрца.</verse>
				<verse number="24">Ненавісьнік прыкрываецца вуснамі сваімі, а ў нутры сваім рыхтуе ашуканства.</verse>
				<verse number="25">Калі ён робіць лагодным голас свой, ня вер яму, бо сем брыдотаў у сэрцы ягоным.</verse>
				<verse number="26">[Чыя] нянавісьць прыхоўваецца ашуканствам, таго ліхота выявіцца перад грамадою.</verse>
				<verse number="27">Хто капае яму, той уваліцца ў яе, і хто пакоціць камень, на таго ён вернецца.</verse>
				<verse number="28">Брахлівы язык ненавідзіць пакрыўджаных ім, і вусны лісьлівыя вядуць да загубы.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="27">
				<verse number="1">Не хваліся заўтрашнім днём, бо ня ведаеш, што гэты дзень народзіць.</verse>
				<verse number="2">Няхай іншы хваліць цябе, а ня вусны твае, нехта чужы, а ня губы твае.</verse>
				<verse number="3">Камень цяжкі і пясок важкі, але гнеў неразумнага цяжэйшы за іх абодвух.</verse>
				<verse number="4">Нястрымны гнеў і бязьлітасная ярасьць, але хто ўстаіць перад зайздрасьцю?</verse>
				<verse number="5">Лепш адкрытае дакараньне, чым схаваная любоў.</verse>
				<verse number="6">Раны ад таго, хто любіць, [выказваюць] вернасьць, але шматлікія пацалункі ненавісьніка.</verse>
				<verse number="7">Душа насычаная топчацца па мёдзе, а душы галоднай усё горкае салодкае.</verse>
				<verse number="8">Як птушка, што пакінула гняздо сваё, так чалавек, які пакідае месца сваё.</verse>
				<verse number="9">Алей і кадзіла радуюць сэрца, а салодкасьць бліжняга — у парадзе ад душы.</verse>
				<verse number="10">Не пакідай бліжняга твайго і бліжняга бацькі твайго, і ў дом брата твайго не хадзі ў дзень няшчасьця твайго, бо лепш сусед блізка, чым брат далёка.</verse>
				<verse number="11">Будзь мудры, сыне мой, і ўзрадуй сэрца маё, каб мог я адказаць таму, хто зьневажае мяне.</verse>
				<verse number="12">Разумны бачыць зло і хаваецца, а неразумныя ідуць і будуць пакараныя.</verse>
				<verse number="13">Забяры адзеньне яго, бо ён паручы?ўся за чужога, і за чужынца вазьмі заклад ад яго.</verse>
				<verse number="14">Таму, хто рана раніцаю гучным голасам дабраслаўляе бліжняга свайго, палічаць гэта за праклён.</verse>
				<verse number="15">Няспыннае капаньне [праз дах] у дажджлівы дзень і сварлівая жонка — аднолькавыя.</verse>
				<verse number="16">Хто [спрабуе] схаваць яе, хавае вецер і пахкі алей у правай руцэ сваёй, які выдае сябе.</verse>
				<verse number="17">Жалеза жалезам вострыцца, а чалавек вострыць аблічча бліжняга свайго.</verse>
				<verse number="18">Хто даглядае дрэва фігавае, будзе есьці плады яго, а хто пільнуецца гаспадара свайго, будзе ў пашане.</verse>
				<verse number="19">Як у вадзе аблічча да аблічча, так сэрца чалавека — да чалавека.</verse>
				<verse number="20">Адхлань і пекла ненасытныя, і вочы чалавека ненасытныя.</verse>
				<verse number="21">Літавальны гаршчок для срэбра і горан для золата, а для чалавека — вусны, якія хваляць яго.</verse>
				<verse number="22">Хоць будзеш таўчы неразумнага таўкачом паміж зерня ў ступе, дурнота ягоная не адыйдзе ад яго.</verse>
				<verse number="23">Ведай добра авечак тваіх, зьвяртай сваё сэрца да статкаў тваіх,</verse>
				<verse number="24">бо багацьце ня вечнае, і ці ж дыядэма [перадаецца] з пакаленьня ў пакаленьне?</verse>
				<verse number="25">Вырастае трава, і зьяўляецца зеляніна, і зьбіраюць сена з гораў.</verse>
				<verse number="26">Ягняты — на вопратку табе, і казлы — плата за поле.</verse>
				<verse number="27">І досыць казінага малака на ежу табе, і на ежу дому твайму, і на жыцьцё для служак тваіх.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="28">
				<verse number="1">Бязбожнік бяжыць, хоць ніхто не перасьледуе яго, а праведнікі ўпэўненыя, як ільвы.</verse>
				<verse number="2">Дзеля правінаў зямлі шмат у ёй начальнікаў, а праз чалавека, які ведае і разважае, яна даўгавечная.</verse>
				<verse number="3">Чалавек бедны, які ўціскае ўбогіх, як залеўны дождж, [што пакідае] бяз хлеба.</verse>
				<verse number="4">Хто адступаецца ад закону, той хваліць бязбожніка, а хто захоўвае закон, паўстае супраць яго.</verse>
				<verse number="5">Ліхія людзі не разумеюць суду, а тыя, што шукаюць ГОСПАДА, разумеюць усё.</verse>
				<verse number="6">Лепш бедны, які ходзіць у беззаганнасьці сваёй, чым той, які кры?віць шляхі свае, дарма што багаты.</verse>
				<verse number="7">Сын разумны захоўвае закон, а той, хто сябруе з абжорамі, сароміць бацьку свайго.</verse>
				<verse number="8">Хто памнажае маёмасьць сваю квотай і ліхвай, той зьбірае яе для таго, хто літуецца над убогім.</verse>
				<verse number="9">Хто адварочвае вуха сваё, каб ня чуць закону, таго малітва — брыдота.</verse>
				<verse number="10">Хто схіляе правых на шлях зла, сам уваліцца ў яму сваю, а беззаганныя атрымаюць у спадчыну добрае.</verse>
				<verse number="11">Мудры ў вачах сваіх чалавек багаты, але ўбогі, які мае розум, выспрабуе яго.</verse>
				<verse number="12">Калі праведнікі перамагаюць — вялікая слава, а калі ўздымаюцца бязбожнікі, чалавек хаваецца.</verse>
				<verse number="13">Той, хто хавае свае правіны, ня будзе мець посьпеху, а хто прызнаецца і пакідае іх, дазнае міласэрнасьці.</verse>
				<verse number="14">Шчасьлівы чалавек, які мае трымценьне заўсёды, а хто робіць цьвёрдым сэрца сваё, трапіць у бяду.</verse>
				<verse number="15">Леў рыклівы і мядзьведзь бадзяжны — бязбожны пан над бедным народам.</verse>
				<verse number="16">Правадыр, пазбаўлены розуму, робіць шмат крыўды, а хто ненавідзіць хцівасьць, прадоўжыць дні свае.</verse>
				<verse number="17">Чалавек, абцяжараны крывёю душы [другога], будзе бегаць да магілы, і ніхто не падтрымае яго.</verse>
				<verse number="18">Хто ходзіць беззаганна, будзе ўратаваны, а крывадушны на шляхах [сваіх] упадзе на адным [з іх].</verse>
				<verse number="19">Хто абрабляе сваю зямлю, насыціцца хлебам, а хто гоніцца за марнасьцю, насыціцца беднасьцю.</verse>
				<verse number="20">Чалавек верны багаты ў дабраславенствы, а хто сьпяшаецца ўзбагацець, не міне пакараньня.</verse>
				<verse number="21">Нядобра зважаць на аблічча, бо дзеля кавалку хлеба чалавек робіць беззаконьне.</verse>
				<verse number="22">Сьпяшаецца да багацьця чалавек ліхога вока і ня ведае, што нястача прыйдзе на яго.</verse>
				<verse number="23">Той, хто дакарае чалавека, знойдзе пасьля [большую] ласку, чым той, хто языком лісьлівіць.</verse>
				<verse number="24">Хто абкрадае бацьку свайго і маці сваю і кажа: «Няма тут віны», той супольнік нішчыцелю.</verse>
				<verse number="25">Душа надзьмутая ўзьнімае звадку, а хто спадзяецца на ГОСПАДА, будзе насычаны.</verse>
				<verse number="26">Хто спадзяецца на сэрца сваё, той дурань, а хто ходзіць у мудрасьці, будзе збаўлены.</verse>
				<verse number="27">Хто дае бедным, ня будзе мець нястачы, а хто хавае вочы свае, мецьме шмат праклёнаў.</verse>
				<verse number="28">Калі бязбожнікі ўздымаюцца, людзі хаваюцца, а калі яны гінуць, памнажаюцца праведнікі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="29">
				<verse number="1">Чалавек, які на дакараньне робіць цьвёрдым карак свой, раптоўна будзе зьнішчаны, і ня будзе аздараўленьня.</verse>
				<verse number="2">Калі памнажаюцца праведнікі, радуецца народ, а калі пануе бязбожнік, народ стогне.</verse>
				<verse number="3">Чалавек, які любіць мудрасьць, радуе бацьку свайго, а той, які сябруе з распусьніцамі, распускае маёмасьць.</verse>
				<verse number="4">Валадар правасудзьдзем умацоўвае зямлю, а чалавек, які [любіць] дары, руйнуе яе.</verse>
				<verse number="5">Чалавек, які лісьлівіць бліжняму свайму, стаўляе сетку нагам ягоным.</verse>
				<verse number="6">У злачынстве ліхога чалавека пастка [для яго], а праведнік сьпявае і радуецца.</verse>
				<verse number="7">Праведнік ведае справу ўбогіх, а бязбожнік і ня думае ведаць [яе].</verse>
				<verse number="8">Блюзьнеры ўзбураюць горад, а мудрыя ўтаймоўваюць гнеў.</verse>
				<verse number="9">Мудры чалавек, судзячыся з неразумным, і злуецца, і сьмяецца, і ня мае спакою.</verse>
				<verse number="10">Людзі крывавыя ненавідзяць беззаганнага, а правыя дбаюць пра душу ягоную.</verse>
				<verse number="11">Дурань выяўляе ўвесь свой дух, а мудры затрымлівае яго на пазьней.</verse>
				<verse number="12">Калі пан зважае на словы фальшывыя, тады бязбожныя ўсе, што служаць яму.</verse>
				<verse number="13">Бядак і прыгнятальнік сустракаюцца, сьвятло вачам іх абодвух дае ГОСПАД.</verse>
				<verse number="14">Валадар, які судзіць убогіх паводле праўды, умацуе свой пасад на вякі.</verse>
				<verse number="15">Дубец і дакор даюць мудрасьць, а дзіцё, пакінутае [само сабе], — сорам для маці яго.</verse>
				<verse number="16">Калі памнажаюцца бязбожнікі, памнажаюцца злачынствы, але праведнікі ўбачаць падзеньне іх.</verse>
				<verse number="17">Карай сына твайго, і ён дасьць табе супачыць, і дасьць асалоду для душы тваёй.</verse>
				<verse number="18">Без [прароцкага] відзежу народ неакелзаны, а хто захоўвае закон, той шчасьлівы.</verse>
				<verse number="19">Словамі ня будзе настаўлены слуга, бо хоць зразумее, але ня дасьць адказу.</verse>
				<verse number="20">Ці бачыў ты чалавека, хуткага на словы? На дурня большая надзея, чым на такога.</verse>
				<verse number="21">Калі з маленства песьціць слугу свайго, урэшце, той станецца гаспадаром.</verse>
				<verse number="22">Гняўлівы чалавек усчынае звадку, а раз’юшаны [ўчыняе] багата правінаў.</verse>
				<verse number="23">Пыха чалавека прыніжае яго, а пакорлівы духам здабудзе славу.</verse>
				<verse number="24">Хто супольнічае са злодзеем, ненавідзіць душу сваю, ён чуе праклёны, але не выяўляе [гэтага].</verse>
				<verse number="25">Страх перад чалавекам стаўляе пастку, а хто спадзяецца на ГОСПАДА, будзе ў бясьпецы.</verse>
				<verse number="26">Шмат хто шукае аблічча пана, але ГОСПАД судзіць чалавека.</verse>
				<verse number="27">Агіда для праведнікаў — чалавек беззаконны, а для бязбожніка агідны той, што [ідзе] простым шляхам.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="30">
				<verse number="1">Словы Агура, сына Якэ, выслоўі, якія сказаў чалавек гэты да Ітыэля, да Ітыэля і Укаля:</verse>
				<verse number="2">Бо я найдурнейшы між людзей, і розуму чалавечага няма ў мяне,</verse>
				<verse number="3">не навучыўся я мудрасьці і ведаў сьвятых ня ведаю.</verse>
				<verse number="4">Хто ўзыходзіў на неба і зыходзіў? Хто сабраў вецер у жменю сваю? Хто зьвязаў воды ў адзежу? Хто ўмацаваў усе канцы зямлі? Якое імя яго і якое імя сына ягонага, ці ведаеш ты?</verse>
				<verse number="5">Усе словы Бога чыстыя [ад дамешкаў], Ён — шчыт для тых, што маюць у Ім надзею.</verse>
				<verse number="6">Не дадавай да словаў Ягоных, каб Ён ня выкрыў цябе і ня стаўся ты падманшчыкам.</verse>
				<verse number="7">Дзьве рэчы прашу ў Цябе, не адмаўляй мне перш, чым памру:</verse>
				<verse number="8">Марнасьць і слова хлусьлівае аддалі ад мяне, ані беднасьці, ані багацьця не давай мне, сыць мяне хлебам, вызначаным для мяне,</verse>
				<verse number="9">каб я, насыціўшыся, ня выракся Цябе і не сказаў: «Хто ГОСПАД?», або каб, зьбяднеўшы, ня стаў красьці і ганьбіць імя Бога майго.</verse>
				<verse number="10">Не ачарняй слугі перад гаспадаром ягоным, каб ён не пракляў цябе і ты ня стаўся вінаватым.</verse>
				<verse number="11">[Ёсьць] пакаленьне, якое праклінае бацьку свайго і не дабраслаўляе маці сваю,</verse>
				<verse number="12">пакаленьне, якое чыстае ў вачах сваіх, але не абмытае ад бруду свайго,</verse>
				<verse number="13">пакаленьне, у якога пыхлівыя вочы і павекі ўзьнятыя,</verse>
				<verse number="14">пакаленьне, у якога зубы — мячы, а сківіцы — нажы, каб есьці ўцісьнёных на зямлі і гаротных між людзей.</verse>
				<verse number="15">У п’яўкі дзьве дачкі: «давай» і «давай». Вось тры ненасытныя і чатыры, якія ня скажуць: «Досыць»:</verse>
				<verse number="16">адхлань і чэрава няплоднае, зямля, якая не насычаецца вадою, і агонь, які ня кажа: «Досыць».</verse>
				<verse number="17">Вока, якое зьдзекуецца з бацькі і пагарджае паслухмянасьцю маці, выдзяўбаюць груганы над ракою і зьядуць арляняты.</verse>
				<verse number="18">Вось тры [рэчы], дзіўныя для мяне, і чатырох не разумею:</verse>
				<verse number="19">шляху арла ў небе, шляху зьмяі на скале, шляху карабля сярод мора і шляху мужчыны да дзяўчыны.</verse>
				<verse number="20">Такі самы шлях жанчыны чужаложнай: зьела, абцёрла вусны свае і кажа: «Я не зрабіла благога».</verse>
				<verse number="21">Дзеля трох трасецца зямля, і чатырох яна зьнесьці ня можа:</verse>
				<verse number="22">слугі, калі ён валадарыць, бязглуздага, калі ён насычаецца хлебам,</verse>
				<verse number="23">ганебнай жанчыны, калі яна замуж выходзіць, і нявольніцы, калі яна спадкуе па гаспадыні сваёй.</verse>
				<verse number="24">Вось чатыры малыя на зямлі, але яны мудрэйшыя за мудрых:</verse>
				<verse number="25">мурашкі — народ ня моцны, але летам назапашваюць хлеб свой,</verse>
				<verse number="26">горныя мышы — народ не магутны, але стаўляюць дамы свае на скале,</verse>
				<verse number="27">няма валадара ў саранчы, але ўсе выходзяць шыхтавана,</verse>
				<verse number="28">павук лапкамі чапляецца, але вось, ён у палацы валадара.</verse>
				<verse number="29">Вось трое крочаць паважна, і чацьвёра паважна ходзяць:</verse>
				<verse number="30">леў, магутнейшы між зьвярамі, ні перад кім не саступае,</verse>
				<verse number="31">конь асядланы, і казёл, і валадар, супраць якога ніхто не паўстане.</verse>
				<verse number="32">Калі вывышаешся бяздумна або калі задумаў ліхое, [палажы] руку сваю на вусны.</verse>
				<verse number="33">Бо хто зьбівае малако, атрымае масла, і хто ўдарыць у нос, атрымае кроў, а хто выклікае гнеў, атрымае сварку.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="31">
				<verse number="1">Словы Лемуэля, валадара, выслоўі, якім навучыла яго маці ягоная.</verse>
				<verse number="2">Што, сыне мой? Што, сыне жывата майго? Што, сыне абяцаньняў маіх?</verse>
				<verse number="3">Не давай жанчынам сілы тваёй, ані шляхоў тваіх нішчыцелькам валадароў.</verse>
				<verse number="4">Не валадарам, Лемуэлю, не валадарам піць віно, і не князям — сікеру,</verse>
				<verse number="5">каб не напіліся і не забыліся яны на напісанае, і каб не скрывілі суд для ўсіх прыгнечаных.</verse>
				<verse number="6">Дайце сікеру таму, хто гіне, а віно — засмучаным душою.</verse>
				<verse number="7">Няхай вып’е такі і забудзецца на бядоту сваю, і ня памятае больш цяжару свайго.</verse>
				<verse number="8">Адчыні вусны твае дзеля нямых, дзеля абароны ўсіх сіротаў.</verse>
				<verse number="9">Адчыні вусны твае, судзі праведна, абараняй прыгнечанага і беднага.</verse>
				<verse number="10">Хто знойдзе жонку дабрадзейную? Яна даражэй за пэрліны.</verse>
				<verse number="11">Пэўнае ў ёй сэрца мужа яе, і ён не застанецца без прыбытку.</verse>
				<verse number="12">Яна дае яму дабро, а ня зло, ва ўсе дні жыцьця свайго.</verse>
				<verse number="13">Шукае яна воўну і лён, і ахвотна працуе рукамі сваімі.</verse>
				<verse number="14">Яна падобная да караблёў купецкіх, здалёк прыносіць хлеб свой.</verse>
				<verse number="15">І ўстае яна сярод ночы, і раздае ежу ў доме сваім, і належнае служкам сваім.</verse>
				<verse number="16">Падумае яна пра поле, і купляе яго, з плоду рук сваіх закладае вінаграднік.</verse>
				<verse number="17">Яна падпярэзвае моцаю сьцёгны свае і ўмацоўвае рамёны свае.</verse>
				<verse number="18">Яна адчувае, што добры занятак яе, і сьветач яе ня тухне і ўначы.</verse>
				<verse number="19">Працягвае рукі свае да кудзелі, а далоні яе трымаюць верацяно.</verse>
				<verse number="20">Далоні свае адкрывае прыгнечанаму, і руку сваю працягвае беднаму.</verse>
				<verse number="21">Не баіцца сьцюжы для дому свайго, бо ўвесь дом яе ў кармазы?н апрануты.</verse>
				<verse number="22">Дываны? яна робіць сабе, вісон і пурпур — адзеньне яе.</verse>
				<verse number="23">У брамах [гораду] вядомы муж ейны, калі сядзіць сярод старшыняў зямлі.</verse>
				<verse number="24">Робіць яна палатніну, і продае яе, і дастаўляе паясы купцам Хананейскім.</verse>
				<verse number="25">Сіла і велічнасьць — адзеньне яе, і радуецца яна дню, што прыходзіць.</verse>
				<verse number="26">Яна адкрывае вусны свае з мудрасьцю, і міласэрнае настаўленьне на языку ў яе.</verse>
				<verse number="27">Яна пільнуе шэсьце дому свайго і ня есьць хлеба гультайства.</verse>
				<verse number="28">Устаюць дзеці ейныя, і называюць шчасьлівай яе, і муж ейны хваліць яе:</verse>
				<verse number="29">«Шмат было жанчынаў дабрадзейных, але ты пераўзыйшла іх усіх!»</verse>
				<verse number="30">Прывабнасьць падманлівая і прыгажосьць марная, але жанчына, якая баіцца ГОСПАДА, годная пахвалы.</verse>
				<verse number="31">Дайце ёй з пладоў рук ейных, і няхай справы яе ў брамах [гораду] хваляць яе.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="21">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Слова Эклезiяста, сына Давiда, валадара ў Ерусалiме.</verse>
				<verse number="2">Марнасьць марнасьцяў, сказаў Эклезiяст, марнасьць марнасьцяў, усё — марнасьць.</verse>
				<verse number="3">Якая карысьць чалавеку з усёй цяжкай працы ягонай, якую ён робіць пад сонцам?</verse>
				<verse number="4">Пакаленьне адыходзiць i пакаленьне прыходзiць, а зямля на вякі трывае.</verse>
				<verse number="5">Узышло сонца, i зайшло сонца, i сьпяшаецца на месца сваё, дзе яно ўзыходзiць.</verse>
				<verse number="6">Вецер ідзе на поўдзень i паварочвае на поўнач, кружляючы, кружляе, дзьме вецер і вяртаецца вецер на кружэньне сваё.</verse>
				<verse number="7">Усе рэкi цякуць у мора, і мора не перапаўняецца; да месца, з якога рэкi цякуць, вяртаюцца яны, каб [зноў] адтуль выцякаць.</verse>
				<verse number="8">Усе словы стамляюць, ня можа чалавек выказаць [усяго]. Не насыцiцца вока гляджэньнем, i не напоўнiцца вуха слуханьнем.</verse>
				<verse number="9">Што было, тое i будзе, а што рабілася, тое i будзе рабіцца, i няма нiчога новага пад сонцам.</verse>
				<verse number="10">Бывае рэч, пра якую кажуць: “Глядзi, вось гэта новае”, але гэта было ўжо ў вяках, што былі перад намi.</verse>
				<verse number="11">Няма памяцi пра тых, што раней жылi, і таксама пра тых, што потым жыць будуць, ня будзе памяці ў тых, якія будуць пасьля іх.</verse>
				<verse number="12">Я, Эклезiяст, быў валадаром Iзраіля ў Ерусаліме.</verse>
				<verse number="13">І аддаў я сэрца маё, каб шукаць i дасьледаваць з мудрасьцю ўсё, што дзеецца пад небам. Гэты кепскі занятак даў Бог сынам чалавечым, каб былі занятыя iм.</verse>
				<verse number="14">Глядзеў я на ўсе справы, якія робяцца пад сонцам; i вось, ўсё — марнасьць i пагоня за ветрам.</verse>
				<verse number="15">Крывое ня можна зрабіць простым, і тое, чаго няма, нельга палiчыць.</verse>
				<verse number="16">Сказаў я ў сэрцы маiм, кажучы: “Вось, я ўзьвялічыўся i прыдбаў мудрасьцi больш за ўсiх, што былі раней за мяне ў Ерусалiме; і сэрца маё ўбачыла шмат мудрасьцi i веданьня”.</verse>
				<verse number="17">І аддаў я сэрца маё, каб пазнаць мудрасьць і пазнаць шаленства i глупоту; і спазнаў, што і гэта — турбаваньне духа.</verse>
				<verse number="18">Бо з вялiкай мудрасьцi шмат смутку, і хто павялiчвае веданьне, павялiчвае боль.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">Сказаў я ў сэрцы маiм: “Вось жа цяпер паспрабую радасьцi i пагляджу на тое, што добрае”, але гэта таксама марнасьць.</verse>
				<verse number="2">Пра сьмех сказаў я: “Шаленства!”, i пра радасьць: “Што яна зробіць?”</verse>
				<verse number="3">Вырашыў я ў сэрцы маiм дазволіць целу майму вiно, але каб сэрца маё кiравалася мудрасьцю, i трымацца глупоты, аж пакуль ня ўбачу, што добра для сыноў чалавечых, каб рабiць пад сонцам у палічаных днях жыцьця свайго.</verse>
				<verse number="4">Я павялічыў справы свае: пабудаваў сабе дамы i пасадзiў для сябе вiнаграднiкi,</verse>
				<verse number="5">залажыў для сябе сады і гаі, i пасадзіў у iх усялякiх дрэваў пладовых,</verse>
				<verse number="6">і зрабiў сабе сажалкі з вадою, каб абвадняць лес, у якім растуць дрэвы.</verse>
				<verse number="7">Я набыў нявольнiкаў i нявольнiц, i чэлядзь была ў мяне, таксама статкі валоў і чароды авечак былі ў мяне большыя, чым у-ва ўсіх, што былi раней за мяне ў Ерусаліме.</verse>
				<verse number="8">Я назьбiраў сабе таксама срэбра i золата, i каштоўнасьці валадароў i акругаў; завёў сьпевакоў i сьпявачак, і асалоду сыноў чалавечых, мноства наложніцаў.</verse>
				<verse number="9">I зрабiўся я вялiкшым і заможнейшым за ўсiх, якія былi раней за мяне ў Ерусалiме; а мудрасьць мая была са мною.</verse>
				<verse number="10">І ўсё, чаго жадалi вочы мае, я не адмаўляў iм, i не забараняў сэрцу свайму нiякай радасьці, бо сэрца маё радавалася з усёй цяжкай працы маёй, i гэта была доля мая ў-ва ўсёй цяжкай працы маёй.</verse>
				<verse number="11">І азірнуўся я на ўсе справы сваiе, якiя зрабiлi рукi мае, і на цяжкую працу маю, якую рабіў, працуючы, i вось, усё — марнасьць i пагоня за ветрам, і няма карысьцi з гэтага пад сонцам.</verse>
				<verse number="12">І азірнуўся я, каб паглядзець на мудрасьць, i шаленства, i глупоту, бо што можа зрабiць чалавек, які прыйдзе пасьля валадара, звыш таго, што раней рабілася.</verse>
				<verse number="13">I ўбачыў я, што з мудрасьці большая карысьць, чым з глупоты, падобна як карысьць са сьвятла большая, чым з цемры.</verse>
				<verse number="14">Мудры [мае] вочы свае ў галаве сваёй, а дурань ходзiць у цемры. І пазнаў я таксама, што тая самая доля спаткае іх усіх.</verse>
				<verse number="15">І сказаў я ў сэрцы маім: “Калi адна доля будзе для мяне i для дурня, навошта мне вялікая мудрасьць?” І сказаў я ў сэрцы маім: “Гэта таксама марнасьць”.</verse>
				<verse number="16">Бо ня будзе на вякі памяцi пра мудрага, як i пра дурня. Тое, што цяпер ёсьць, у дні наступныя ўсё забудзецца, і мудры памірае гэтак сама, як і дурань.</verse>
				<verse number="17">І зьненавідзеў я жыцьцё, бо ліхімі былі для мяне справы, што робяцца пад сонцам; бо ўсё — марнасьць i пагоня за ветрам.</verse>
				<verse number="18">І зьненавідзеў я ўсю цяжкую працу маю, якой працаваў пад сонцам, якую мушу пакiнуць чалавеку, які будзе пасьля мяне.</verse>
				<verse number="19">І хто ведае, цi мудрым ён будзе, цi неразумным? А ён будзе панаваць над [пладамі] усёй цяжкай працы маёй, дзеля якіх я працаваў i якія мудрасьцю зьбіраў пад сонцам. І гэта таксама марнасьць.</verse>
				<verse number="20">І павярнуўся я, каб адцурацца сэрцу майму ад усёй цяжкай працы, якой я працаваў пад сонцам.</verse>
				<verse number="21">Бо ёсьць так, што чалавек, які працуе з мудрасьцю, і з веданьнем, i пасьпяхова, аддае набытак свой чалавеку, які не працаваў над гэтым. І гэта таксама марнасьць i вялiкае зло.</verse>
				<verse number="22">Бо што будзе мець чалавек з усёй цяжкай працы сваёй i турбаваньняў сэрца свайго, якiмі ён спрацаваны пад сонцам?</verse>
				<verse number="23">Бо ўсе днi ягоныя — боль, і занятак ягоны — смутак, нават уначы не адпачывае сэрца ягонае. І гэта таксама марнасьць.</verse>
				<verse number="24">Няма нiчога лепшага чалавеку, як есьцi i пiць, i даваць душы сваёй [карыстацца] дабром цяжкай працы сваёй. Таксама ўбачыў я, што гэта з рукi Божай [паходзiць].</verse>
				<verse number="25">Бо хто еў і хто пасьпяшаўся [мець усё] так, як я?</verse>
				<verse number="26">Бо чалавеку, які добры перад абліччам Ягоным, Ён дае мудрасьць, i веданьне, i радасьць, а грэшнiку дае занятак, каб зьбiраў, i назапашваў, і [потым] аддаў таму, хто добры перад абліччам Божым. І гэта таксама марнасьць і пагоня за ветрам.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">Для ўсяго ёсьць свой тэрмін, i час для кожнай рэчы пад небам;</verse>
				<verse number="2">Час нараджацца i час памiраць, час садзiць i час вырываць тое, што пасаджана.</verse>
				<verse number="3">Час забiваць i час лекаваць, час разбураць i час будаваць.</verse>
				<verse number="4">Час плакаць i час сьмяяцца, час галасiць i час танчыць.</verse>
				<verse number="5">Час кiдаць камянi i час зьбiраць камяні, час абдымаць i час пазьбягаць абдымкаў.</verse>
				<verse number="6">Час шукаць i час губляць, час захоўваць i час пакiдаць.</verse>
				<verse number="7">Час разьдзiраць i час сшываць, час маўчаць i час гаварыць.</verse>
				<verse number="8">Час любiць i час ненавiдзець, час вайны i час мiру.</verse>
				<verse number="9">Што за карысьць мае з працы сваёй той, хто працуе?</verse>
				<verse number="10">І я ўбачыў занятак, які даў Бог сынам чалавечым, каб яны займалiся ім.</verse>
				<verse number="11">Усё Ён зрабiў прыгожым у свой час; і даў iм вечнасьць у сэрца, аднак чалавек не спасьцігне справаў, якiя робіць Бог, ад пачатку аж да канца.</verse>
				<verse number="12">І даведаўся я, што няма для іх нiчога лепшага, як весяліцца i рабіць добрае ў жыцьці сваім.</verse>
				<verse number="13">І тое, што кожны чалавек есьць i п’е, i бачыць добрае з усёй цяжкай працы сваёй, — гэта дар Божы.</verse>
				<verse number="14">І даведаўся я, што ўсё, што робiць Бог, трывае на вякі; нельга да таго дадаць і нельга ад таго адняць, і Бог робіць так, каб баяліся аблічча Яго.</verse>
				<verse number="15">Тое, што было, цяпер ёсьць, і тое, што мае быць, ужо было, і Бог знаходзіць тое, што прамiнула.</verse>
				<verse number="16">І яшчэ бачыў я пад сонцам: месца суду, а там беззаконьне, месца праведнасьці, а там няправасьць.</verse>
				<verse number="17">Сказаў я ў сэрцы маiм: “Праведніка і бязбожніка будзе судзiць Бог, бо там ёсьць час на кожную рэч i на кожную справу”.</verse>
				<verse number="18">Сказаў я ў сэрцы маiм пра сыноў чалавечых, што Бог ачышчае іх i паказвае, што яны самi па сабе — як тая жывёла.</verse>
				<verse number="19">Бо доля сыноў чалавечых і доля жывёлы — аднолькавая доля, як тыя паміраюць, так і гэтыя паміраюць, і дух [жыцьця] аднолькавы для ўсіх, і няма ў чалавека перавагі над жывёлаю, бо ўсё — марнасьць.</verse>
				<verse number="20">Усё iдзе ў адно месца, усё з пылу паўстала, і ўсё ў пыл вяртаецца.</verse>
				<verse number="21">Хто ведае, цi дух сыноў чалавечых узыходзіць угору, цi дух жывёлы зыходзiць унiз, у зямлю?</verse>
				<verse number="22">I ўбачыў я, што нiчога няма лепшага для чалавека, як радавацца са справаў сваіх, бо гэта доля ягоная. Бо хто прывядзе яго паглядзець на тое, што будзе пасьля яго?</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">І я павярнуўся, i ўбачыў усякі прыгнёт, якi робіцца пад сонцам, i вось, слёзы прыгнечаных, і няма для іх суцяшэньня; і ў руцэ прыгнятальнiкаў — сіла, і няма для іх суцяшэньня.</verse>
				<verse number="2">І я больш пахвалiў памёршых, якія ўжо памерлi, чым жывых, якія яшчэ жывуць.</verse>
				<verse number="3">А лепшы за іх абодвух той, якога яшчэ няма, які ня бачыў лiхiя справы, што робяцца пад сонцам.</verse>
				<verse number="4">І ўбачыў я, што кожная цяжкая праца i кожны посьпех у справах выклiкае зайздрасьць да чалавека ў блiжняга [ягонага]. Гэта таксама марнасьць i пагоня за ветрам.</verse>
				<verse number="5">Дурань складвае рукi свае i зьядае цела сваё.</verse>
				<verse number="6">Лепшая адна поўная жменя са спакоем, чым абедзьве жмені напоўненыя, а з імі цяжкая праца i пагоня за ветрам.</verse>
				<verse number="7">I я павярнуўся, і ўбачыў марнасьць пад сонцам.</verse>
				<verse number="8">[Чалавек] адзін, i няма другога, таксама няма анi сына, анi брата ў яго, і няма канца ўсёй цяжкай працы ягонай, i вока ягонае не насычаецца багацьцем, [і кажа ён:] “Для каго я працую i пазбаўляю душу сваю дабра?” Гэта таксама марнасьць і кепскі занятак.</verse>
				<verse number="9">Лепш двум, чым аднаму, таму што маюць добрую ўзнагароду за цяжкую працу сваю.</verse>
				<verse number="10">Бо калi адзiн упадзе, другi падніме таварыша свайго. Але гора аднаму, як ён упадзе, і няма другога, каб падняць яго.</verse>
				<verse number="11">Таксама, калi ляжаць двое, будзе цёпла ім; а як адзiн можа сагрэцца?</verse>
				<verse number="12">I, калi хто зможа перамагчы аднаго, дык двое супрацьстануць яму, i вяроўка патройная ня хутка парвецца.</verse>
				<verse number="13">Лепш хлопец бедны i мудры, чым валадар стары i дурны, які ня можа ўжо прыймаць парады.</verse>
				<verse number="14">Бо той выходзіць з вязьніцы, каб валадарыць, а гэты ў валадарстве сваім можа стаць бедаком.</verse>
				<verse number="15">І я бачыў усіх, хто жыве і ходзіць пад сонцам, з тым хлопцам, другiм, які стане на месца ягонае.</verse>
				<verse number="16">Няма канца ўсяму народу, усiм, якiя былі перад ім, але тыя, што пасьля будуць, ня будуць радавацца дзеля яго. I гэта таксама марнасьць i турбаваньне духа.</verse>
				<verse number="17">Захоўвай ногі свае, калі ідзеш у дом Божы, і набліжайся туды, каб слухаць, а не складаць ахвяры як дурні, бо яны ня маюць веданьня, робячы зло.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">Ня будзь хуткі вуснамі тваімі, і сэрца тваё няхай не сьпяшаецца вымавіць слова перад абліччам Божым, таму што Бог у небе, а ты — на зямлi. Дзеля гэтага няхай словы твае будуць нешматлікімі.</verse>
				<verse number="2">Бо ад мноства заняткаў прыходзіць сон, і мноства словаў [мае] голас дурня.</verse>
				<verse number="3">Калi абяцаеш абяцаньне Богу, не марудзь выканаць яго, бо Ён ня мае ўпадабаньня да дурняў. Калі што абяцаеш — споўні.</verse>
				<verse number="4">Шмат лепш не абяцаць, чым паабяцаць і ня споўнiць.</verse>
				<verse number="5">Не дазваляй вуснам тваiм уводзiць у грэх цела сваё i не кажы перад анёлам, што гэта памылка; навошта [табе], каб Бог загневаўся на голас твой і зьнішчыў справы рук тваiх.</verse>
				<verse number="6">Бо ў мностве сноў і ў памнажэньні словаў — марнасьць, але ты бойся Бога!</verse>
				<verse number="7">Калi ты ўбачыш прыгнёт беднага i парушэньне суду i справядлiвасьцi ў нейкай акрузе, не зьдзіўляйся гэтым рэчам, бо высокага пільнуе вышэйшы, а над iмi — яшчэ вышэйшы.</verse>
				<verse number="8">Але карысна для зямлі ва ўсім, калі валадар дбае пра поле.</verse>
				<verse number="9">Хто любiць срэбра, той не насыціцца срэбрам, і хто любiць багацьце, той ня будзе мець прыбытку; і гэта таксама марнасьць.</verse>
				<verse number="10">Памнажаюцца даброцьці, памнажаюцца i тыя, што іх зьядаюць; i што за карысьць уласьнiку з гэтага, хiба, гледзячы, глядзець вачыма сваім?</verse>
				<verse number="11">Салодкi сон таго, хто працуе, цi мала, цi шмат ён пад’еў, але сытасьць багатага не дае яму заснуць.</verse>
				<verse number="12">Ёсьць лiхая нядоля, якую я бачыў пад сонцам, — багацьце, якое захоўваецца на шкоду таму, хто мае яго.</verse>
				<verse number="13">І загінула багацьце тое ў нешчасьлівым выпадку; і нарадзiў ён сына, і няма нiчога ў руках ягоных.</verse>
				<verse number="14">Бо як выйшаў ён з улоньня мацi сваёй голы, так і вернецца назад, як прыйшоў, i нiчога не забярэ рукою сваёю з таго, што прыйшло праз цяжкую працу ягоную.</verse>
				<verse number="15">I гэта таксама ліхая нядоля: якім прыйшоў, такім i адыйдзе, і якая карысьць яму з таго, што працаваў на вецер?</verse>
				<verse number="16">Таксама ўсе днi свае ён еў у цемры, у смутку вялiкiм, у немачы i прыкрасьці.</verse>
				<verse number="17">Вось што я ўбачыў, што добра i прыгожа [чалавеку] есьцi i пiць, i бачыць добры [плод] кожнай цяжкай працы сваёй, якой працаваў пад сонцам у палічаных днях жыцьця свайго, якое даў яму Бог; бо гэта доля ягоная.</verse>
				<verse number="18">Таксама калі якому чалавеку Бог даў багацьце i маёмасьць, i даў ўладу спажыць гэта, і браць частку сваю, i радавацца з цяжкай працы сваёй, дык гэта дар Божы.</verse>
				<verse number="19">Бо ня будзе ён шмат памятаць пра дні жыцьця свайго, таму Бог дае радасьць у сэрца ягонае.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="6">
				<verse number="1">Ёсьць ліха, якое я бачыў пад сонцам, і цяжкае яно для чалавека:</verse>
				<verse number="2">Чалавек, якому Бог дае багацьце, i маёмасьць, i славу, i няма нiякай нястачы для душы ягонай нi ў чым, чаго не пажадаў бы ён, і не дае яму Бог улады, каб спажыць гэта, але чужы чалавек спажывае тое. Гэта марнасьць i ліхая немач.</verse>
				<verse number="3">Калi б нарадзiў чалавек сто [дзяцей], i пражыў шмат гадоў, i было б шмат дзён гадоў ягоных, але душа ягоная не насыцiлася дабром, i нават не было б магілы для яго, я скажу, што лепшая [доля] спарона, чым таго [чалавека].</verse>
				<verse number="4">Бо ён прыйшоў як марнасьць, i ў цемру ідзе, і цемраю пакрыта iмя ягонае,</verse>
				<verse number="5">нават ня ўбачыў ён сонца, i нічога не спазнаў, [але] мае большы спакой, чым [чалавек] той.</verse>
				<verse number="6">І хоць бы той [чалавек] жыў дзьве тысячы гадоў, i ня ўбачыў дабра, цi ж не ў адно месца ўсе ідуць?</verse>
				<verse number="7">Уся цяжкая праца чалавека — дзеля вуснаў ягоных, але душа ягоная не насычаецца.</verse>
				<verse number="8">Бо чым лепшы мудры за дурня? Чым [лепшы] прыгнечаны, які ведае, як хадзiць перад жывымi?</verse>
				<verse number="9">Лепш тое, што бачаць вочы, чым тое, куды імкнецца душа. Таксама гэта — марнасьць i пагоня за ветрам.</verse>
				<verse number="10">Хто як названы, такое iмя ягонае; i вядома, што ён — чалавек, i ня можа ён судзіцца з тым, хто мацнейшы за яго.</verse>
				<verse number="11">Дзе шмат слоў, там памнажаецца марнасьць; i што мае з гэтага чалавек?</verse>
				<verse number="12">Бо хто ведае, што добра для чалавека ў жыцьцi, у палічаных днях марнага жыцьця, якое праходзіць, як цень? І хто распавядзе чалавеку, што будзе пасьля яго пад сонцам?</verse>
			</chapter>
			<chapter number="7">
				<verse number="1">Лепш [добрае] iмя, чым добры алей, і [лепш] дзень сьмерцi, чым дзень нараджэньня.</verse>
				<verse number="2">Лепш iсьцi ў дом жалобы, чым ісьці ў дом сьвяткаваньня, бо там — канец кожнага чалавека, і [чалавек] жывы складае гэта ў сэрцы сваім.</verse>
				<verse number="3">Лепш смутак, чым сьмех, бо праз засмучанае аблічча будзе лепшым сэрца.</verse>
				<verse number="4">Сэрца мудрых — у доме жалобы, а сэрца дурняў — у доме радасьці.</verse>
				<verse number="5">Лепш чалавеку слухаць дакараньні мудрага, чым слухаць сьпеў дурняў.</verse>
				<verse number="6">Бо сьмех дурня — як трэскат трэсак пад гаршчком. І гэта таксама марнасьць.</verse>
				<verse number="7">Бо прыгнёт [іншых] мудрага робіць шалёным, і падарунак псуе сэрца.</verse>
				<verse number="8">Лепш канец справы, чым яе пачатак, лепш павольны [на гнеў], чым фанабэрысты.</verse>
				<verse number="9">Ня будзь хуткі да гневу ў духу тваім, бо гнеў жыве ў заўлоньні дурняў.</verse>
				<verse number="10">Не кажы: “Што гэта такое, што ранейшыя дні былi лепшыя, чым цяперашнiя?”, бо ня з мудрасьці ты пытаешся пра гэта.</verse>
				<verse number="11">Добрая мудрасьць разам са спадчынай, асабліва для таго, хто бачыць сонца.</verse>
				<verse number="12">Бо ў ценю мудрасьці як у ценю срэбра; і карысьць веданьня [ў тым, што] мудрасьць дае жыцьцё таму, хто мае яе.</verse>
				<verse number="13">Паглядзі на справы Божыя, бо хто можа выпрастаць тое, што Ён скрывіў.</verse>
				<verse number="14">У дзень добры карыстайся з добрага, а ў дзень лiхi ўбач, што адно зрабіў Бог насупраць другога, так што не знойдзе чалавек, што будзе пасля яго.</verse>
				<verse number="15">Усё гэта я бачыў у дні марнасьці маёй: вось, праведнік гiне ў праведнасьці сваёй, і вось бязбожнік доўга жыве ў лiхоце сваёй.</verse>
				<verse number="16">Ня будзь залішне праведны, i ня будзь надта мудры! Навошта маеш нішчыць сам сябе?</verse>
				<verse number="17">Не асуджай залішне і ня будзь дурнем! Навошта табе паміраць не ў свой час?</verse>
				<verse number="18">Добра, калi будзеш трымацца аднаго, i ад другога не прыбірай рукi тваёй, бо той, хто баiцца Бога, пазьбегне ўсяго гэтага.</verse>
				<verse number="19">Мудрасьць робіць мудрага мацнейшым за дзесяць уладароў, якія ў горадзе.</verse>
				<verse number="20">Бо няма на зямлi чалавека праведнага, які робіць дабро i не грашыць.</verse>
				<verse number="21">Таксама кожнае слова, што гавораць, не ўкладай у сэрца тваё, і ня слухай, як слуга твой праклiнае цябе;</verse>
				<verse number="22">бо ведае сэрца тваё, што ты шмат разоў таксама праклiнаў іншых.</verse>
				<verse number="23">Усё гэта я выпрабаваў мудрасьцю, я сказаў: “Я буду мудрым”, але [мудрасьць] далёка ад мяне.</verse>
				<verse number="24">Далёка тое, што ўжо было, i глыбокае, глыбокае. Хто знойдзе яго?</verse>
				<verse number="25">Зьвярнуў я сэрца маё, каб спазнаць і дасьледаваць, і шукаць мудрасьць i разуменьне, i каб спазнаць, што бязбожнасьць — дурасьць, а глупота — шаленства.</verse>
				<verse number="26">І знайшоў я, што гарчэйшая за сьмерць жанчына, у якой сэрца як пастка і сіло, а рукі ейныя — як путы. Хто добры перад абліччам Бога, той уратуецца ад яе; а грэшнiк будзе злоўлены ёю.</verse>
				<verse number="27">Вось гэта я знайшоў, сказаў Эклезiяст, адно з другiм [дасьледуючы], каб знайсьцi разуменьне.</verse>
				<verse number="28">Чаго яшчэ шукала душа мая i не знайшла? Чалавека аднаго з тысячы я знайшоў, а жанчыны сярод усіх іх не знайшоў.</verse>
				<verse number="29">Вось толькi гэта я знайшоў, што Бог зрабіў чалавека правым, а яны шукаюць усялякія прыдумкі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="8">
				<verse number="1">Хто як мудрэц, i хто ведае значэньне рэчаў? Мудрасьць чалавека прасьвятляе аблічча ягонае, і суровасьць аблічча ягонага зьмяняецца.</verse>
				<verse number="2">Я [раю]: [Словы] вуснаў валадара захоўвай дзеля словаў прысягi перад Богам.</verse>
				<verse number="3">Не сьпяшайся зыходзiць ад аблічча ягонага, не стой пры словах ліхіх, бо ўсё, што захоча, ён зробiць.</verse>
				<verse number="4">Дзе слова валадара, там улада, і хто скажа яму: “Што ты робiш?”</verse>
				<verse number="5">Хто захоўвае прыказаньне, не дазнае нiякага ліха. А сэрца мудрага спазнае і час, i суд,</verse>
				<verse number="6">бо для кожнай рэчы ёсьць час i суд, а вялікае ліха чалавеку з-за таго,</verse>
				<verse number="7">што ня ведае ён, што будзе, і як гэта будзе, хто паведаміць яму?</verse>
				<verse number="8">Няма чалавека, які мае ўладу над ветрам, каб утрымаць вецер, і няма ўладара над днём сьмерці, і няма звальненьня ў гэтай вайне, i не ўратуе беззаконьне таго, хто мае яго.</verse>
				<verse number="9">Усё гэта я бачыў, i прыкладаў сэрца маё да ўсiх справаў, якiя робяцца пад сонцам, [бачыў] час, калі чалавек сае ўладу над чалавекам на гора яму.</verse>
				<verse number="10">Таксама бачыў я злачынцаў пахаваных, і прыходзiлi [да іх], і адыходзілі ад месца сьвятога, i забывалiся ў горадзе, што яны так рабiлi: І гэта таксама марнасьць.</verse>
				<verse number="11">Бо не адразу выносiцца прысуд супраць лiхiх учынкаў, дзеля гэтага сэрца сыноў чалавечых напоўнена імі, каб чынiць зло.</verse>
				<verse number="12">Хоць грэшнiк сто разоў чыніць зло, але доўга жыве. Але я ведаю таксама, што будзе добра тым, якія баяцца Бога, якія баяцца аблічча Ягонага.</verse>
				<verse number="13">І ня будзе добра бязбожніку, i не падоўжыць ён дзён сваiх, падобны да ценю той, хто ня мае страху перад абліччам Божым.</verse>
				<verse number="14">Ёсьць такая марнасьць, якая робіцца на зямлi, што ёсьць праведнікі, якіх спатыкае тое, на што заслугоўваюць учынкі бязбожнікаў, і ёсьць бязбожнікі, якiх спатыкае тое, на што заслугоўваюць учынкі праведнікаў. І я сказаў, што гэта таксама марнасьць.</verse>
				<verse number="15">І пахвалiў я радасьць, бо няма нiчога чалавеку лепшага пад сонцам, як есьцi i пiць, і весяліцца, i гэта няхай будзе з ім у цяжкай працы ягонай ў дні жыцьця ягонага, якія даў яму Бог пад сонцам.</verse>
				<verse number="16">Калi прыклаў я сэрца маё, каб спазнаць мудрасьць i ўбачыць заняткі, якiмі займаюцца на зямлi, бо дзень і ноч ня бачыць [чалавек] сну для вачэй сваіх,</verse>
				<verse number="17">тады ўбачыў я ўсе справы Божыя, што чалавек ня можа зразумець справы, якія робяцца пад сонцам; i колькі б чалавек ні намагаўся шукаць гэта, нічога не знойдзе; i хаця б мудры сказаў, што ведае, ён ня можа знайсьці.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="9">
				<verse number="1">Да ўсяго гэтага я прыклаў сэрца сваё, каб спасьцігнуць усё гэта, што праведныя i мудрыя, і ўчынкі iхнія — у руцэ Божай, і таксама любоў і нянавісьць. І чалавек ня ведае усяго таго, што перад ім.</verse>
				<verse number="2">Усё для ўсіх адно: адна доля для праведніка i для бязбожніка, для добрага і чыстага i для нячыстага, для таго, хто ахвяроўвае, і для таго, хто не ахвяроўвае i не складаючаму, як для добрага, так i для грэшнага; як для таго, які прысягае, так і для таго, які прысягаць баiцца.</verse>
				<verse number="3">І тое кепска ва ўсім, што робіцца пад сонцам, што адна доля для ўсiх; i таксама сэрца сыноў чалавечых поўнае зла, i шаленства [маюць яны] ў сэрцы пад час жыцьця свайго, а потым [адыходзяць] да памёршых.</verse>
				<verse number="4">Бо той, хто знаходзіцца мiж усiмi жывымi, мае надзею, бо лепш жывы сабака, чым здохлы леў.</verse>
				<verse number="5">Бо жывыя ведаюць, што памруць; а памёршыя нiчога ня ведаюць, i ня маюць больш ніякай платы, бо забытая памяць пра iх.</verse>
				<verse number="6">Таксама любоў iхняя i нянавiсьць іхняя, i зайздрасьць іхняя ўжо счэзьлi, i ня маюць яны ўжо часткі на вякі ў-ва ўсім, што робіцца пад сонцам.</verse>
				<verse number="7">Ідзi, еш з радасьцю хлеб твой i пi са спакойным сэрцам вiно тваё, калі даспадобы Богу справы твае.</verse>
				<verse number="8">Увесь час няхай будзе белым адзеньне тваё, і алею на галаве тваёй няхай не бракуе.</verse>
				<verse number="9">Пражыві жыцьцё з жонкаю, якую кахаеш, ў-ва ўсе днi марнага жыцьця твайго, якiя дадзены табе пад сонцам на ўвесь час марнасьцi тваёй, бо гэта частка твая ў жыцьцi i ў-ва ўсёй цяжкай працы, якою працуеш пад сонцам.</verse>
				<verse number="10">Усё, што можа зрабiць рука твая, рабi паводле сілы тваёй, бо ў адхлані, у якую ты ідзеш, няма анi справаў, анi разуменьня, анi веданьня, анi мудрасьці.</verse>
				<verse number="11">І павярнуўся я, i ўбачыў пад сонцам, што не шпаркім [даецца пасьпяховы] бег i не магутным — [перамога ў] вайне, і ня мудрым — хлеб, і не разумным — багацьце, і ня знаўцам — зычлівасьць, бо ад часу i выпадку залежыць усё гэта.</verse>
				<verse number="12">Бо таксама ня ведае чалавек часу свайго. Як рыбы трапляюць у згубную сетку, і як птушкi заблытваюцца ў сiле, так сыны чалавечыя патрапляюць у лiхi час, які прыходзіць на іх нечакана.</verse>
				<verse number="13">Таксама бачыў я такую мудрасьць пад сонцам, і вялікай яна [падалася] для мяне:</verse>
				<verse number="14">Горад малы, i людзей у iм няшмат, і прыйшоў да яго вялiкi валадар, i атачыў яго, i насыпаў супраць яго вялікія валы.</verse>
				<verse number="15">І знайшоўся ў ім чалавек бедны i мудры, i выратаваў горад той мудрасьцю сваёю; i нiводзін чалавек не ўзгадаў гэтага беднага чалавека.</verse>
				<verse number="16">І я сказаў: “Мудрасьць лепшая за сілу, але мудрасьцю беднага пагарджаюць, i словаў ягоных ня слухаюць”.</verse>
				<verse number="17">Спакойныя словы мудрых паслухаць [лепш], чым крык таго, хто пануе сярод дурняў.</verse>
				<verse number="18">Мудрасьць лепшая за зброю ваенную, а адзiн грэшнiк зьнішчыць шмат добрага.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="10">
				<verse number="1">Мёртвая муха робіць сьмярдзючым алей, і вылівае яго знаўца пахнідлаў. Больш важыць малое глупства, чым мудрасьць і слава.</verse>
				<verse number="2">Сэрца мудрага [зьвяртаецца] ў правы бок, а сэрца дурня — у левы.</verse>
				<verse number="3">Нават калi дурны iдзе дарогаю, яму не хапае розуму, і ён пакажа усiм, што дурны.</verse>
				<verse number="4">Калi гнеў вялікага пана ўзьнімецца супраць цябе, заставайся на месцы сваім, бо цьвярозыя паводзіны залагоджваюць вялікія правіны.</verse>
				<verse number="5">Ёсьць ліха, якое я бачыў пад сонцам, нібыта памылка, якая выходзіць ад аблічча ўладара:</verse>
				<verse number="6">дурань пастаўлены на высокасьці вялікай, а багатыя сядзяць нiзка.</verse>
				<verse number="7">Бачыў я слугаў на конях, і князёў, якія як слугі, ідуць па зямлі.</verse>
				<verse number="8">Хто капае яму, той упадзе ў яе, а таго, хто ломiць агароджу, укусiць зьмяя.</verse>
				<verse number="9">Хто перасоўвае камянi, можа скалечыцца iмi, і хто коле дровы, можа быць у небясьпецы ад іх.</verse>
				<verse number="10">Калi ступiцца жалезная [сякера] і лязо яе не навострана, трэба больш прыкладаць сілы, але больш карысьці будзе скарыстацца мудрасьцю.</verse>
				<verse number="11">Калi ўкусiць зьмяя незагавораная, няма ўжо карысьці ад таго, хто ўмеее загаворваць.</verse>
				<verse number="12">Словы вуснаў мудрага — прыемнасьць, але вусны дурня губяць яго самога.</verse>
				<verse number="13">Пачатак словаў вуснаў ягоных — глупота, а канец [прамовы] вуснаў ягоных – ліхое шаленства.</verse>
				<verse number="14">Бязглузды памнажае словы, хоць ня ведае чалавек, што будзе потым, i што пасьля яго станецца, хто распавядзе яму?</verse>
				<verse number="15">Праца дурняў стамляе iх, бо ня ведае ён [нават], як дайсьцi ў горад.</verse>
				<verse number="16">Гора табе, зямля, калі валадар твой — юнак, i калi твае князi ад раніцы ядуць.</verse>
				<verse number="17">Шчасьлiвая зямля, калі валадар — сын шляхетных, калі князi ядуць у час [адпаведны] для спасіленьня, а не каб нажэрціся.</verse>
				<verse number="18">Дзе лянота, там правісае столь, і дзе апушчаны рукi, там працякае дом.</verse>
				<verse number="19">Дзеля забавы ладзяць банкет, і вiно разьвесяляе жыцьцё, а срэбра адказвае за ўсё.</verse>
				<verse number="20">Нават у думцы сваёй не кляні валадара, і ў спальнi сваёй не кляні багатага, бо птушкi нябесныя занясуць голас твой, i тыя, што маюць крылы, распавядуцт слова.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="11">
				<verse number="1">Пускай хлеб свой па вадзе, таму што праз шмат дзён знойдзеш яго.</verse>
				<verse number="2">Давай частку сямi, і нават васьмi, бо ня ведаеш, якая бяда будзе на зямлi.</verse>
				<verse number="3">Калi хмары будуць напоўненыя дажджом, яны выльюць [яго] на зямлю, і калi дрэва ўпадзе на поўдзень або на поўнач, на месцы, дзе ўпадзе, там i застанецца.</verse>
				<verse number="4">Хто назірае за ветрам, ня будзе сеяць, і хто глядзiць на хмары, ня будзе жаць.</verse>
				<verse number="5">Калі ты ня ведаеш, які шлях ветру і як [паўстаюць] косткi ва ўлоньні цяжарнай, падобна ня ведаеш дзеяў Бога, Якi робіць усё.</verse>
				<verse number="6">Раніцаю сей насеньне тваё, i ў вечары не спыняй рукі тваёй, бо ты ня ведаеш, з чаго будзе больш карысьці, з аднаго ці з другога, ці з абодвух будзе аднолькава добра.</verse>
				<verse number="7">Салодкае сьвятло, i добра вачам бачыць сонца.</verse>
				<verse number="8">Бо калi шмат гадоў жыве чалавек, няхай радуецца з іх усіх, і няхай памятае пра днi цемры, бо будзе iх шмат. Усё, што надыйдзе — марнасьць.</verse>
				<verse number="9">Радуйся, юнача, у маладосьцi сваёй, і няхай сэрцу твайму будзе добра ў дні юнацтва твайго, і хадзi шляхамі сэрца твайго i паводле таго, што бачаць вочы твае, і ведай, што за ўсё гэта Бог прывядзе цябе на суд.</verse>
				<verse number="10">І прыбяры смутак з сэрца твайго, i аддалі лiхоцьце ад цела твайго, бо маладосьць i цёмнасьць валасоў — марнасьць.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="12">
				<verse number="1">І памятай пра Творцу твайго у дні юнацтва твайго, пакуль не прыйдуць дні ліхія, i пакуль не сустрэнуць цябе гады, пра якiя скажаш: “Не падабаюцца мне яны”,</verse>
				<verse number="2">пакуль не зацемрыцца сонца, i сьвятло, i месяц, i зоркi, пакуль ня вернуцца пасьля дажджу хмары,</verse>
				<verse number="3">у дні, калі будуць дрыжэць вартаўнiкi дому i хiстацца мужы моцныя, i кінуць малоць млынары, бо іх будзе мала, i пацямнеюць тыя, што глядзяць праз вокны,</verse>
				<verse number="4">і будуць замкнутыя дзьверы на вулiцу, і сціхне голас жорнаў, і будуць ўскокваць на голас птушкi, і змоўкнуць ўсе дочкі сьпеваў,</verse>
				<verse number="5">і будуць баяцца вышыняў, i жахацца на дарозе; i заквітнее дрэва мiгдалёвае, i пацяжэе саранча, i асыпецца капэрс, бо пойдзе чалавек у дом вечнасьці сваёй, i будуць хадзіць вакол яго па вулiцы плачкі,</verse>
				<verse number="6">пакуль не парвецца срэбны ланцужок, i не раструшчыцца залатая чаша, i не паб’ецца збан пры крынiцы, i ня зломіцца калаўрот над студняю,</verse>
				<verse number="7">i вернецца парахно ў зямлю, чым яно і было, а дух вернецца да Бога, Які даў яго.</verse>
				<verse number="8">Марнасьць марнасьцяў, сказаў Эклезiяст, ўсё — марнасьць.</verse>
				<verse number="9">Акрамя таго, што Эклезiяст быў мудры, ён вучыў таксама людзей ведам, і прыслухоўваўся, і дасьледаваў, i склаў шмат прыповесьцяў.</verse>
				<verse number="10">Імкнуўся Эклезiяст знайсьці прыгожыя словы, i запісаць шчыра словы праўды.</verse>
				<verse number="11">Словы мудрых — як джалы, i як цьвiкi моцна ўбiтыя — тыя, што сабралі іх; яны дадзены адзіным Пастырам.</verse>
				<verse number="12">А што звыш гэтага, сыне мой, таго сьцеражыся: складаньню шматлікіх кнiгаў няма канца, і доўгае вучэньне — стома для цела.</verse>
				<verse number="13">Сутнасьць усяго слова, што было пачута: бойся Бога i захоўвай прыказаньнi Ягоныя, бо ў гэтым — усё для чалавека!</verse>
				<verse number="14">Бо ўсе ўчынкі Бог прывядзе на суд, і ўсё схаванае, і добрае, і ліхое.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="22">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Песьня песьняў Салямона.</verse>
				<verse number="2">«Няхай ён цалуе мяне пацалункамі вуснаў сваіх!» «Бо пяшчоты твае лепшыя за віно.</verse>
				<verse number="3">Пах алейкаў тваіх салодкі. Алей разьліты — імя тваё. Дзеля гэтага дзяўчыны кахаюць цябе».</verse>
				<verse number="4">«Цягні мяне за сабой! Пабяжым! Увядзі мяне, валадару, у пакоі свае». «Будзем радавацца і весяліцца з табою, будзем узгадваць пра пяшчоты твае [больш], чым пра віно; заслужана кахаюць цябе!»</verse>
				<verse number="5">«Чарнявая я, і зграбная, дочкі Ерусалімскія, як намёты Кедара, як палатніны Салямона.</verse>
				<verse number="6">Не глядзіце на мяне, што я смуглявая, бо сонца апаліла мяне. Сыны маці маёй разгневаліся на мяне, паставілі мяне пільнаваць вінаграднікі, а я не ўпільнавала вінаграднік мой.</verse>
				<verse number="7">Распавядзі мне, каханьне душы маёй, дзе ты пасьвіш, дзе адпачываеш апоўдні, каб не блукаць мне між чародаў таварышаў тваіх».</verse>
				<verse number="8">«Калі ня ведаеш гэтага, найпрыгажэйшая між жанчынаў, дык ідзі па сьлядах авечак, і пасьві казьлянятаў тваіх каля буданоў пастушыных.</verse>
				<verse number="9">Да жаробкі ў калясніцы фараона я ўпадобніў цябе, сяброўка мая.</verse>
				<verse number="10">Прыгожыя шчочкі твае пад кляйнотамі, шыя твая — у каралях.</verse>
				<verse number="11">Мы зробім табе кляйноты залатыя з блішчыкамі срэбнымі».</verse>
				<verse number="12">«Пакуль валадар быў за сталом сваім, нард мой разьліваў водар свой.</verse>
				<verse number="13">Любы мой для мяне — як мяшэчак з мірам, які начуе на грудзях маіх.</verse>
				<verse number="14">Любы мой для мяне — як гронка кіпровая у вінаградніках Эн-Геды».</verse>
				<verse number="15">«Якая прыгожая ты, сяброўка мая, якая прыгожая! Вочы твае — як галубкі».</verse>
				<verse number="16">«Які прыгожы ты, любы мой, які цудоўны! Ложак наш — зеляніна,</verse>
				<verse number="17">страха дому нашага — кедры, столь нашая —кіпарысы».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">«Я — нарцыс Сарону, лілея даліны!»</verse>
				<verse number="2">«Як лілея сярод церняў, так сяброўка мая сярод дзяўчатаў».</verse>
				<verse number="3">«Як яблына сярод дрэваў лясных, так любы мой сярод хлопцаў. У ценю ягоным, прывабным, я села, і плод ягоны салодкі для паднябеньня майго.</verse>
				<verse number="4">Ён увёў мяне ў дом банкетаваньня, і сьцяг ягоны нада мною — каханьне.</verse>
				<verse number="5">Падмацуйце мяне пірагамі з разынкамі, асьвяжыце мяне яблыкамі, бо я млею ад каханьня.</verse>
				<verse number="6">Левая рука ягоная пад галавою маёй, а правіцай сваёй ён абдымае мяне».</verse>
				<verse number="7">«Заклінаю вас, дочкі Ерусалімскія, сарнамі і ланямі палявымі, не будзіце і не падымайце каханую, аж пакуль сама не захоча».</verse>
				<verse number="8">«Голас любага майго! Вось, ён ідзе, узыходзіць на горы, пераскоквае ўзгоркі.</verse>
				<verse number="9">Любы мой падобны да сарны, да маладога аленя. Вось, ён стаіць за сьцяною нашаю, заглядае праз вакно, зазірае праз краты.</verse>
				<verse number="10">Адказаў любы мой і сказаў да мяне: “Уставай, сяброўка мая, прыгажуня мая, і прыходзь.</verse>
				<verse number="11">Бо вось, зіма прайшла, дождж спыніўся і перастаў.</verse>
				<verse number="12">Пралескі відаць на зямлі, час сьпяваньня настаў, і голас туркаўкі чуваць у зямлі нашай.</verse>
				<verse number="13">Дрэва фігавае выдала пупышкі [свае], вінаград квітнее і разьлівае водар. Устань, прыходзь, сяброўка мая; прыгажуня мая, прыходзь!</verse>
				<verse number="14">Галубка мая, [што жывеш] у расколінах скалы, у схове пад стромаю, пакажы мне выгляд твой, дай мне пачуць голас твой, бо голас твой салодкі, і выгляд твой прывабны”».</verse>
				<verse number="15">«Лавіце нам лісаў, малых лісянятаў, якія нішчаць вінаграднікі, бо вінаграднікі нашыя квітнеюць».</verse>
				<verse number="16">«Любы мой [належыць] мне, а я — яму, ён пасьвіць сярод лілеяў.</verse>
				<verse number="17">Пакуль дзень дыхае [ветрам] і зьнікаюць цені, вярніся! Будзь падобны, любы мой, да сарны, да маладога аленя на гарах Бэтэр».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">«На ложку маім уначы я шукала таго, якога кахае душа мая; шукала яго і не знайшла.</verse>
				<verse number="2">“Устану і буду кружляць па горадзе, па вуліцах і па плошчах. Буду шукаць таго, якога кахае душа мая”. Шукала яго і не знайшла.</verse>
				<verse number="3">Спаткалі мяне вартаўнікі, якія абыходзяць горад. “Ці ня бачылі вы таго, якога кахае душа мая?”</verse>
				<verse number="4">Заледзь мінула іх, спаткала таго, якога кахае душа мая, схапіла яго і не пушчу, аж пакуль не завяду яго ў дом маці маёй, у пакой той, якая нарадзіла мяне».</verse>
				<verse number="5">«Заклінаю вас, дочкі Ерусалімскія, на сарны і на лані палявыя, не будзіце, не падымайце зо сну каханай, пакуль сама не захоча».</verse>
				<verse number="6">«Хто яна, якая выходзіць з пустыні як слупы дыму, духмяная мірам і кадзілам, і ўсякімі водарамі, [што прывозяць] гандляры.</verse>
				<verse number="7">Вось ложак Салямона. Шэсьцьдзесят волатаў вакол яго, з волатаў Ізраіля.</verse>
				<verse number="8">Усе яны трымаюць мячы, спраўныя ў вайне, кожны мае меч пры боку сваім супраць страхаў начных.</verse>
				<verse number="9">Драгі зрабіў для сябе валадар Салямон з дрэва Лібанскага;</verse>
				<verse number="10">слупкі іхнія зрабіў са срэбра, прыслон — з золата, сядзеньне ягонае — з пурпуру. Сярэдзіна іхняя выслана каханьнем дачок Ерусалімскіх».</verse>
				<verse number="11">«Выйдзіце і паглядзіце, дочкі Сыёну, на валадара Салямона ў кароне, якой укаранавала яго маці ягоная ў дзень заручынаў ягоных, у дзень радасьці сэрца ягонага».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">«Якая прыгожая ты, сяброўка мая, якая ты прыгожая! Вочы твае — як галубкі пад кудзеркамі тваімі. Валасы твае — як чарада козаў, якія зыходзяць з гары Гілеад.</verse>
				<verse number="2">Зубы твае — як чарада стрыжаных авечак, якія выходзяць з купаньня; у кожнай пара ягнятак, і няплоднай няма сярод іх.</verse>
				<verse number="3">Быццам стужка кармазыновая — губы твае, і вусны твае салодкія. Як паловы яблыка гранатовага шчочкі твае пад кудзеркамі тваімі.</verse>
				<verse number="4">Як вежа Давідава шыя твая, збудаваная для абароны, тысяча шчытоў завешана на ёй, усё — зброя волатаў.</verse>
				<verse number="5">Грудзі твае — як двое казьлянятаў, блізьнятаў сарны, якія пасьвяцца сярод лілеяў.</verse>
				<verse number="6">Пакуль дзень дыхае [ветрам] і зьнікаюць цені, пайду на гару міры і на ўзгорак кадзіла.</verse>
				<verse number="7">Уся ты прыгожая, сяброўка мая, і заганы няма ў табе.</verse>
				<verse number="8">Са мною з Лібану, нявеста мая, са мною з Лібану ідзі; паглядзі з вяршыні Аману, з вяршыні Сэніру і Гермону, з лежышчаў львоў, з гор леапардаў.</verse>
				<verse number="9">Паланіла ты сэрца маё, сястра мая нявеста, паланіла ты сэрца маё адным [позіркам] вачэй тваіх, і аднымі пацеркамі на шыі тваёй.</verse>
				<verse number="10">Якое цудоўнае каханьне тваё, сястра мая нявеста, лепшае каханьне тваё, чым віно. А пах алейкаў тваіх [лепшы] за ўсе пахнідлы.</verse>
				<verse number="11">Мёд сотавы сьцякае з вуснаў тваіх, нявеста, мёд і малако пад языком тваім, а водар шатаў тваіх — як водар Лібану.</verse>
				<verse number="12">Замкнёны сад — сястра мая, нявеста, замкнёны сад, жарало запячатанае.</verse>
				<verse number="13">Улоньне тваё — сад яблык гранатовых з адборнымі пладамі, кіпэр і нард.</verse>
				<verse number="14">Нард і шафран, [пахкі] трысьнёг і цынамон з усімі дрэвамі ладану, міра і альвасу і з усімі найлепшымі пахнідламі.</verse>
				<verse number="15">Ты — жарало ў садзе, студня вады жывой, якая сьцякае з Лібану.</verse>
				<verse number="16">Абудзіся, вецер з поўначы! Прыйдзі, вецер з поўдня; дзьмі на сад мой, і няхай пацякуць алейкі ягоныя». «Няхай прыйдзе любы мой у сад свой, і няхай есьць найлепшыя плады ягоныя».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">«Я ўвайшоў у сад мой, сястра мая, нявеста; зьбіраю міру маю з пахнідламі маімі, ем соты мае з мёдам маім, п’ю віно маё з малаком маім. Ешце, сябры, і піце, і насычайцеся каханьнем!»</verse>
				<verse number="2">«Я сплю, а сэрца маё чувае. [Вось,] голас любага майго, які стукае! “Адчыні мне, сястра мая, сяброўка мая, галубка мая, беззаганная мая, бо галава мая ўся ў расе, кучары мае — у кроплях начных!”</verse>
				<verse number="3">Адзеньне маё я скінула з сябе, ці [зноў] мне апранаць яго? Памыла ногі свае, ці зноў маю брудзіць іх?</verse>
				<verse number="4">Любы мой працягнуў руку сваю праз адтуліну і задрыжэла ў-ва мне нутро маё.</verse>
				<verse number="5">Я ўстала, каб адчыніць любаму майму; і з рук маіх сьцякала міра, і з пальцаў маіх міра каштоўнае [капала] на клямку засаўкі.</verse>
				<verse number="6">Я адчыніла любаму майму; але любы мой пайшоў, аддаліўся. Душа мая млела, калі ён прамаўляў. Шукала яго і не знайшла яго, гукала яго і ён не азваўся мне.</verse>
				<verse number="7">Спаткалі мяне вартаўнікі, якія абыходзяць горад; зьбілі мяне і паранілі мяне, забралі покрыва маё ў мяне вартаўнікі муроў.</verse>
				<verse number="8">Заклінаю вас, дочкі Ерусалімскія, калі спаткаеце любага майго, што вы скажаце яму? [Скажыце,] што я зьнемаглася ад каханьня».</verse>
				<verse number="9">«Чым любы твой мілейшы ад другіх, найпрыгажэйшая з жанчынаў? Чым любы твой мілейшы ад другіх, што ты так заклінаеш нас?»</verse>
				<verse number="10">«Любы мой белы і румяны, найлепшы сярод дзясяткаў тысячаў.</verse>
				<verse number="11">Галава ягоная — шчырае золата, золата найчысьцейшае, кучары ягоныя — як гронкі фінікаў, чорныя як крумкачы.</verse>
				<verse number="12">Вочы ягоныя — як галубы над водамі бруістымі, купаюцца ў малацэ, сядзяць над струменем паўнаводным.</verse>
				<verse number="13">Шчокі ягоныя — як кветнік пахнідлаў, на якіх растуць зёлкі духмяныя; вусны ягоныя — лілеі, з іх цячэ міра найлепшае.</verse>
				<verse number="14">Рукі ягоныя — вальцы залатыя, напоўненыя тапазамі; жывот ягоны — выраб з косьці слановай, выкладзены шафірамі.</verse>
				<verse number="15">Ногі ягоныя — слупы з мармуру, пастаўленыя на апоры залатыя; выгляд ягоны — як Лібан, велічны, нібы кедры.</verse>
				<verse number="16">Вусны ягоныя — слодыч, і ўвесь ён прывабны. Вось такі любы мой, і вось такі сябар мой, дочкі Ерусалімскія».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="6">
				<verse number="1">«Куды пайшоў любы твой, найпрыгажэйшая з жанчынаў? Куды дзеўся любы твой? Мы будзем шукаць яго з табою».</verse>
				<verse number="2">«Любы мой пайшоў у сад свой, у кветнік пахнідлаў, каб пасьвіць у садах і каб зьбіраць лілеі.</verse>
				<verse number="3">Я [належу] любаму майму, а любы мой — мне, ён пасьвіць сярод лілеяў».</verse>
				<verse number="4">«Прыгожая ты, сяброўка мая, як Тырца, прывабная як Ерусалім, грозная як полк са сьцягамі.</verse>
				<verse number="5">Адвярні вочы твае ад мяне, бо яны хвалююць мяне. Валасы твае — як чарада козаў, якія зыходзяць з Гілеаду.</verse>
				<verse number="6">Зубы твае — як чарада стрыжаных авечак, якія выходзяць з купаньня; у кожнай пара ягнятаў, і няплоднай няма сярод іх.</verse>
				<verse number="7">Як палова яблыка гранатовага шчочкі твае пад кудзеркамі тваімі.</verse>
				<verse number="8">Ёсьць шэсьцьдзесят валадарак, і восемдзясят наложніц, і дзяўчат бяз ліку,</verse>
				<verse number="9">але адзіная ты, галубка мая, дасканалая мая, адзіная ў маці сваёй, чыстая ў той, якая нарадзіла цябе. Убачылі яе дзяўчаты, і назвалі шчасьлівай, [убачылі] валадаркі і наложніцы, і хвалілі яе:</verse>
				<verse number="10">“Хто ж гэта, якая выходзіць як заранка, прыгожая як месяц, ясная як сонца, грозная як полк са сьцягамі?”»</verse>
				<verse number="11">«Я зыйшла ў сад арэхавы, каб паглядзець на зеляніну пры ручаі, каб паглядзець, ці квітнее вінаград, ці ў квецені дрэвы гранатовыя.</verse>
				<verse number="12">Не заўважыла душа мая, як пасадзілі мяне ў калясніцу магната народу майго».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="7">
				<verse number="1">«Агляніся, агляніся, Шуламянка, агляніся, агляніся, і мы паглядзім на цябе». «Што вы глядзіце на Шуламянку, нібы на танец двух карагодаў?»</verse>
				<verse number="2">«Якія прыгожыя ногі твае ў сандалах, дачка шляхетная! Выгін клубоў тваіх як аздобны абруч, які зроблены рукою майстра.</verse>
				<verse number="3">Улоньне тваё — як чаша круглая, ніколі не забракне ў ёй віна мяшанага; жывот твой — як сноп пшаніцы, абстаўлены лілеямі.</verse>
				<verse number="4">Двое грудзей тваіх — як двое казьлянятаў, блізьнятаў сарны.</verse>
				<verse number="5">Шыя твая — як вежа з косьці слановае. Вочы твае — як сажалкі ў Хешбоне, каля брамы Бат-Раббім. Нос твой — як вежа Лібану, што глядзіць у бок Дамаску.</verse>
				<verse number="6">Галава твая над табою — як Кармэль, а валасы на галаве тваёй — як пурпур. Валадар зьвязаны косамі [тваімі].</verse>
				<verse number="7">Якая ты прыгожая і якая прыемная, каханая, у асалодзе [тваёй]!</verse>
				<verse number="8">Стан твой [гонкі], як пальма, а грудзі — як гронкі [вінаградныя].</verse>
				<verse number="9">Я сказаў: “Узьлезу я на пальму і схаплю гронкі яе”, і будуць грудзі твае як гронкі вінаградныя, і пах подыху твайго — як [пах] яблыкаў.</verse>
				<verse number="10">Вусны твае — як віно найлепшае, якое ліецца да любага, асалоджваючы вусны стомленыя».</verse>
				<verse number="11">«Я [належу] любаму майму, і да мяне пажаданьне ягонае.</verse>
				<verse number="12">Прыйдзі, любы мой, пойдзем у поле, пераначуем за горадам.</verse>
				<verse number="13">Устанем раніцай, наведаем вінаграднікі, паглядзім, ці заквітнеў вінаград, ці распусьціліся кветкі ці цьвітуць дрэвы гранатовыя, там я дам табе каханьне маё.</verse>
				<verse number="14">Мандрагоры разьліваюць водар, у дзьвярах нашых усякія плады адборныя, новыя і старыя, якія я, любы мой, захавала для цябе».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="8">
				<verse number="1">«Калі б ты быў братам маім, які смактаў грудзі маці маёй, калі б сустрэла цябе на вуліцы, я б пацалавала цябе, і ніхто не дакараў бы мяне.</verse>
				<verse number="2">Я схапіла б цябе і павяла б у дом маці маёй; і ты вучыў бы мяне, а я напаіла б цябе пахкім віном, і сокам яблыкаў гранатовых маіх.</verse>
				<verse number="3">Левая рука ягоная пад галавой маёй, а правіцай сваёй ён абдымае мяне».</verse>
				<verse number="4">«Заклінаю вас, дочкі Ерусалімскія, не будзіце і не падымайце каханую, аж пакуль сама не захоча».</verse>
				<verse number="5">«Хто гэта, якая выходзіць з пустыні, абапіраючыся на любага свайго?» «Пад яблынай я пабудзіў цябе; там зачала цябе маці твая, там зачала цябе тая, што нарадзіла цябе.</verse>
				<verse number="6">Палажы мяне як пячатку на сэрца тваё, як пячатку на плячо тваё, бо магутнае як сьмерць каханьне, і няўмольная як пекла рэўнасьць, жар яе — як жар агню, як полымя ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="7">Вялікія воды ня змогуць патушыць каханьне, і рэкі не затопяць яго. Калі б чалавек хацеў аддаць усю маёмасьць дому свайго за каханьне, ён быў бы адрынуты з пагардай».</verse>
				<verse number="8">«Сястра нашая малая, і грудзей няма ў яе. Што мы зробім для сястры нашай у дзень, калі будуць гаварыць пра яе?</verse>
				<verse number="9">Калі яна — мур, мы пабудуем на ім палац са срэбра, калі яна — брама, мы ашалюем яе дошкамі кедровымі».</verse>
				<verse number="10">«Я — мур, і грудзі мае — як вежы, таму я буду ў вачах ягоных як тая, што знайшла супакой.</verse>
				<verse number="11">Вінаграднік быў у Салямона у Баал-Гамоне; ён аддаў вінаграднік тым, што пільнуюць яго; за плады ягоныя кожны прыносіў тысячу [сыкляў] срэбра.</verse>
				<verse number="12">Вінаграднік мой, які маю, перада мною; тысячу [сыкляў] табе, Салямоне, а дзьвесьце — тым, якія пільнуюць плады ягоныя».</verse>
				<verse number="13">«О ты, якая жывеш у садах, таварышы твае слухаюць голас [твой], дай і мне пачуць яго».</verse>
				<verse number="14">«Уцякай, любы мой, будзь падобны да сарны, да маладога аленя на гарах пахкіх дрэваў!»</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="23">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Відзеж Ісаі, сына Амоса, які ён бачыў адносна Юды і Ерусаліму ў дні Узіі, Ётама, Ахаза і Эзэкіі, валадароў Юды.</verse>
				<verse number="2">Слухайце, нябёсы, і ты, зямля, настаў вушы, бо ГОСПАД прамаўляе: «Я выкарміў сыноў і ўзгадаваў іх, а яны пайшлі супраць Мяне.</verse>
				<verse number="3">Вол ведае гаспадара свайго, і асёл — жолаб уласьніка свайго, а Ізраіль ня ведае [Мяне], народ Мой не разумее».</verse>
				<verse number="4">Гора табе, народ грэшны, народ, абцяжараны беззаконьнем, насеньне ліхадзейскае, сыны сапсутасьці! Вы пакінулі ГОСПАДА, пагардзілі Сьвятым Ізраіля, павярнуліся сьпінай [да Яго].</verse>
				<verse number="5">Дзе вас яшчэ ўдарыць, калі вы множыце злачынствы? Уся галава хворая, і ўсё сэрца млоснае;</verse>
				<verse number="6">ад стапы нагі аж да чубу галавы няма на ім месца здаровага, раны і сінякі, і апухлыя шнары, не агледжаныя, не перавязаныя, і алеем не злагоджаныя.</verse>
				<verse number="7">Зямля вашая спустошана, гарады вашыя агнём папалены; чужынцы топчуць палеткі вашыя на вачах вашых; спусташэньне як пасьля зьнішчэньня Садому.</verse>
				<verse number="8">Дачка Сыёну пакінута як намёт у вінаградніку, як будан у агародзе, як горад у аблозе.</verse>
				<verse number="9">Калі б ГОСПАД Магуцьцяў не пакінуў нам рэшты, сталіся б мы як Садом, былі б падобныя да Гаморы.</verse>
				<verse number="10">Слухайце слова ГОСПАДА, князі Садомскія, пачуйце закон Бога нашага, народ Гаморы!</verse>
				<verse number="11">«Навошта Мне мноства ахвяраў вашых? — кажа ГОСПАД. — Я насычаны цэласпаленьнямі казлоў і тлустасьцю кормных цялятаў; кроў валоў, бараноў і казлоў Мне абрыдла.</verse>
				<verse number="12">Калі вы прыходзіце перад аблічча Маё, хто жадае, каб вы тапталі панадворак Мой?</verse>
				<verse number="13">Не складайце больш ахвяраў пустых! Каджэньне абрыдла Мне. Сьвятаў маладзіка, суботаў і голасу сходаў не магу вытрываць, бо нягодныя ўрачыстасьці [вашыя].</verse>
				<verse number="14">Брыдзіцца душа Мая сьвятамі маладзіка і ўрачыстасьцямі вашымі. Яны сталіся Мне цяжарам, Я мучуся, іх пераносячы!</verse>
				<verse number="15">Калі вы выцягваеце рукі, Я адварочваю вочы Мае ад вас, і нават калі павялічыце малітвы вашыя, не выслухаю, бо рукі вашыя ў крыві.</verse>
				<verse number="16">Абмыйцеся, будзьце чыстымі! Прыбярыце ліхоту ўчынкаў вашых з вачэй Маіх! Спыніцеся чыніць зло!</verse>
				<verse number="17">Навучыцеся рабіць дабро, рупцеся пра суд, дапамагайце пакрыўджанаму, абараняйце сіротаў, заступайцеся за ўдоваў!</verse>
				<verse number="18">Тады прыходзьце і спрачайцеся са Мною, — кажа ГОСПАД. Хоць бы грахі вашыя былі, як пурпур, як сьнег стануцца белымі; хоць бы былі чырвоныя, як кармазын, стануцца як воўна.</verse>
				<verse number="19">Калі вы скарыцеся і будзеце слухаць Мяне, будзеце спажываць даброцьці зямлі.</verse>
				<verse number="20">А калі адмовіцеся і ня будзеце слухаць, вынішчыць вас меч, бо гэта сказалі вусны ГОСПАДА!»</verse>
				<verse number="21">Як стаўся распусьніцай горад верны, поўны суду? Праведнасьць жыла ў ім, а цяпер — забойцы.</verse>
				<verse number="22">Срэбра тваё сталася жужалем, віно зьмяшалася з вадою.</verse>
				<verse number="23">Князі твае — бунтаўнікі і супольнікі злодзеяў; яны ўсе любяць падарункі і гоняцца за хабарамі, а не спагадаюць сіраце, і справа ўдоваў іх не цікавіць.</verse>
				<verse number="24">Дзеля таго так кажа Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў, Моцны Ізраіля: «Я буду цешыцца з супраціўнікаў Маіх, і адпомшчу ворагам Маім.</verse>
				<verse number="25">І павярну руку Маю на цябе, і выпалю лугам руду тваю, і прыбяру ўсё волава тваё.</verse>
				<verse number="26">І ўзнаўлю судзьдзяў тваіх, як былі раней, і раднікаў тваіх — як было на пачатку. Тады назавуць цябе Горадам Праведнасьці, Цьвярдыняй вернай».</verse>
				<verse number="27">Сыён будзе выбаўлены праз правасудзьдзе, а тыя, што навярнуцца ў ім — праз праведнасьць.</verse>
				<verse number="28">І [будзе] загуба для адступнікаў і грэшнікаў, і тыя, што пакідаюць ГОСПАДА, загінуць.</verse>
				<verse number="29">Бо сорамна будзе вам дзеля дуброваў, якія вам падабаюцца, у ганьбе будзеце дзеля садоў, якія вы сабе выбралі.</verse>
				<verse number="30">Бо вы станецеся як той дуб, лісьце якога ссохла, і як сад, у якім няма вады.</verse>
				<verse number="31">І станецца дужы як зрэб’е, а праца ягоная — як зьнічка, і згараць яны разам, і ня будзе каму тушыць.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">Слова, якое бачыў Ісая, сын Амоса, пра Юду і Ерусалім.</verse>
				<verse number="2">І станецца ў апошнія дні, што гара Дому ГОСПАДА ўзвысіцца па-над усе горы і ўздымецца над узгоркамі, і пасьпяшаюцца да яе ўсе народы.</verse>
				<verse number="3">І пойдуць народы шматлікія, і скажуць: «Хадземце, узыйдзем на гару ГОСПАДА і ў дом Бога Якубавага, і няхай Ён навучыць нас шляхам Сваім, і будзем хадзіць па сьцежках Ягоных, бо з Сыёну выйдзе Закон, і слова ГОСПАДА — з Ерусаліму».</verse>
				<verse number="4">І Ён будзе судзіць народы і вінаваціць многіх людзей. І перакуюць яны мячы свае на плугі, а дзіды — на сярпы. Не падыме народ на народ меч, і ня будуць больш вучыцца ваяваць.</verse>
				<verse number="5">Доме Якуба! Хадземце і будзем хадзіць у сьвятле ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="6">Ты адкінуў народ Твой, дом Якуба, бо яны напоўнены [тым, што прынялі] з усходу, і варажбітамі, як Філістынцы; і з сынамі чужынцаў яны ў згодзе.</verse>
				<verse number="7">І напоўнілася зямля ягоная срэбрам і золатам, і няма канца скарбам ягоным, і напоўнілася зямля ягоная коньмі, і няма канца калясьніцам ягоным.</verse>
				<verse number="8">І напоўнілася зямля ягоная ідаламі, і ён пакланяецца творам рук сваіх, таму, што зрабілі пальцы ягоныя.</verse>
				<verse number="9">І пахіліўся чалавек, і прынізіўся кожны, і Ты не даруй ім.</verse>
				<verse number="10">Увайдзі ў скалу, схавайся ў парахне ад страху перад ГОСПАДАМ, перад бляскам велічы Ягонай.</verse>
				<verse number="11">Пыхлівыя вочы чалавека спакорацца, і ўзьвялічваньне чалавека будзе паніжана. Толькі ГОСПАД будзе ўзвышаны ў той дзень.</verse>
				<verse number="12">Бо дзень ГОСПАДА Магуцьцяў [прыйдзе] на ўсё ганарыстае і пыхлівае, і на ўсіх пыхліўцаў, каб упакорыліся,</verse>
				<verse number="13">і на ўсе кедры Лібану, гонкія і ўзьнёслыя, і на ўсе дубы Башану,</verse>
				<verse number="14">і на ўсе горы высокія, і на ўсе ўзгоркі ўзьнесеныя,</verse>
				<verse number="15">і на ўсе вежы высачэзныя, і на ўсе муры ўмацаваныя,</verse>
				<verse number="16">і на ўсе караблі Таршышу, і на ўсе ўпрыгожваньні пажаданыя.</verse>
				<verse number="17">І будзе паніжана пыхлівасьць чалавека, і будзе спакорана ўзьвялічваньне людзей. Толькі ГОСПАД будзе ўзвышаны ў той дзень,</verse>
				<verse number="18">і ідалы цалкам зьнікнуць.</verse>
				<verse number="19">І ўвойдуць у пячоры ў скале і ў ямы ў парахне ад страху перад ГОСПАДАМ і перад бляскам велічы Ягонай, калі Ён паўстане, каб напоўніць страхам зямлю.</verse>
				<verse number="20">У той дзень выкіне чалавек кратам і кажанам ідалаў сваіх срэбных і ідалаў сваіх залатых, якія зрабіў сабе, каб пакланяцца ім,</verse>
				<verse number="21">і ўвойдзе ў пячоры і шчыліны скалаў ад страху перад ГОСПАДАМ і перад бляскам велічы Ягонай, калі Ён паўстане, каб напоўніць страхам зямлю.</verse>
				<verse number="22">Пакіньце [спадзявацца] на чалавека, у якога дыханьне ў ноздрах ягоных, бо што ён варты?</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">Вось Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў, забярэ ў Ерусаліма і ў Юды моц і падпору, усю падпору хлеба і ўсю падпору вады,</verse>
				<verse number="2">волата і ваяра, судзьдзю і прарока, прадказальніка і старосту,</verse>
				<verse number="3">пяцідзесятніка і магната, радніка і мудрага ў мастацтве і здольнага ў загаворваньні.</verse>
				<verse number="4">І дам ім за князёў юнакоў, і хлапчукі будуць панаваць над імі.</verse>
				<verse number="5">І ў народзе адзін будзе ўціскаць другога, і кожны — бліжняга свайго; юнак будзе зьневажаць старога, і нікчэмны — паважанага.</verse>
				<verse number="6">Тады схопіць чалавек брата свайго ў доме бацькі свайго [і скажа:] «Ты маеш адзеньне, дык будзь кіраўніком нашым, і няхай будуць руіны гэтыя пад рукой тваёй».</verse>
				<verse number="7">[А той] паднімецца ў дзень той, кажучы: «Не магу перавязаць раны, і ў доме маім няма ані хлеба, ані адзеньня. Ня стаўце мяне кіраўніком народу».</verse>
				<verse number="8">Бо спатыкаецца Ерусалім, і Юда падае, бо язык іхні і ўчынкі іхнія — супраць ГОСПАДА, яны бунтуюцца ў вачах славы Ягонай.</verse>
				<verse number="9">Выраз аблічча іхняга сьведчыць супраць іх, як Садом выяўляюць яны грэх свой і не хаваюць [яго]. Гора душы іхняй, бо яны самі сабе рыхтуюць зло.</verse>
				<verse number="10">Скажыце праведніку, што будзе добра яму, бо ён будзе спажываць плод учынкаў сваіх.</verse>
				<verse number="11">А ліхотніку — гора, бо ён [атрымае] ліха, бо адплата яму будзе паводле [ўчынкаў] рук ягоных.</verse>
				<verse number="12">Народзе Мой, немаўля цябе крыўдзіць, а жанчыны над табой пануюць. Народзе Мой, правадыры твае ашукваюць цябе і шлях сьцежкі тваёй блытаюць.</verse>
				<verse number="13">Падняўся ГОСПАД, каб праводзіць суд, і стаіць, каб судзіць народы.</verse>
				<verse number="14">ГОСПАД ідзе на суд старшыняў народу Свайго і князёў ягоных: «Гэта вы спустошылі вінаграднікі, і зрабаванае ў беднага — у дамах вашых.</verse>
				<verse number="15">Якім правам вы ўціскаеце народ Мой і засмучаеце абліччы ўбогіх? — кажа Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў».</verse>
				<verse number="16">І сказаў ГОСПАД: «За тое, што дочкі Сыёну заганарыліся і, выцягваючы, выцягваюць шыю, і міргаюць вачыма, крочаць дробнымі крокамі і зьвіняць бранзалетамі на нагах сваіх,</verse>
				<verse number="17">Госпад зробіць, што лысымі стануць галовы дачок Сыёну, і ГОСПАД аголіць сорам іхні.</verse>
				<verse number="18">У той дзень паскідае Госпад аздобу бранзалетаў, і зорачкі, і паўмесяцы,</verse>
				<verse number="19">кольцы, нараменьнікі і вэлюмы,</verse>
				<verse number="20">дыядэмы і ланцужкі на нагах, і стужкі, і бутэлечкі з пахнідламі, і амулеты,</verse>
				<verse number="21">пярсьцёнкі і колцы для носу,</verse>
				<verse number="22">выкшталцоныя сукенкі і накідкі, шалі і торбачкі,</verse>
				<verse number="23">і люстэркі, і ценькую бялізну, абвіцьці і лёгкія сукенкі.</verse>
				<verse number="24">І станецца замест прыемных пахаў — смурод, замест поясу — вяроўка, замест учасаных валасоў — лысіна, замест багатай вопраткі — цесны мяшок, замест красы — ганьба.</verse>
				<verse number="25">Мужчыны твае пагінуць ад мяча, і рыцары твае — на вайне.</verse>
				<verse number="26">І загалосяць, і жалобай апрануцца брамы ейныя, і будзе яна спустошаная, і сядзе на зямлі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">І схопяць сем жанчынаў аднаго мужчыну ў той дзень, кажучы: «Хлеб свой будзем есьці і адзеньне сваё будзем апранаць. Дазволь толькі насіць нам імя тваё, здымі ганьбу нашую».</verse>
				<verse number="2">У той дзень парастак ГОСПАДА будзе красою і славаю, а плод зямлі — гонарам і ўслаўленьнем для тых, якія застануцца ў Ізраілі.</verse>
				<verse number="3">І станецца, што той, хто застаўся на Сыёне і хто пакінуты ў Ерусаліме, будзе названы сьвятым, кожны, хто запісаны, каб жыць у Ерусаліме,</verse>
				<verse number="4">калі Госпад абмые бруд дочак Сыёну і ачысьціць Ерусалім ад крыві з сярэдзіны ягонай подыхам суду і подыхам ачышчэньня.</verse>
				<verse number="5">І створыць ГОСПАД на ўсім абшары гары Сыён і на месцы сходу воблака ўдзень, а дым і бляск полымя вагню — уначы, бо над усім будзе слава [Госпада] як заслона,</verse>
				<verse number="6">і як намёт, каб даць цень ад сьпёкі ўдзень і прыбежышча і сховішча ад навальніцы і дажджу.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">І буду я сьпяваць Любаму майму сьпеў пра вінаграднік Ягоны. Любы мой меў вінаграднік на ўзгорку ўрадлівым.</verse>
				<verse number="2">Ён абкапаў яго і ачысьціў яго ад камянёў, і пасадзіў у ім найлепшую лазу вінаградную, і пабудаваў вежу на сярэдзіне яго, і паставіў у ім тоўчню, і спадзяваўся, што вырасьце вінаград, але вырасьлі дзікія ягады.</verse>
				<verse number="3">І цяпер, жыхары Ерусаліму і мужы Юды, рассудзіце паміж Мною і вінаграднікам Маім.</verse>
				<verse number="4">Што мусіў Я яшчэ зрабіць для вінаградніку Майго, а не зрабіў? Чаму, калі чакаў, што ўродзіць вінаград, ён урадзіў дзікія ягады?</verse>
				<verse number="5">І цяпер Я паведамлю вам, што Я зраблю з вінаграднікам Маім: прыбяру жываплот ягоны, і ён будзе на зьнішчэньне, развалю агароджу ягоную, і будзе ён на патаптаньне,</verse>
				<verse number="6">і аддам яго на спусташэньне; ня будзе ён абцінаны і абкопваны, і зарасьце цернем і асотам, і хмарам Я забараню даваць дождж яму.</verse>
				<verse number="7">Бо вінаграднік ГОСПАДА Магуцьцяў — гэта дом Ізраіля, а мужы Юды — парастак выбраны Яго. І Я спадзяваўся, [што будзе] суд, а вось, праліцьцё крыві, [чакаў] праведнасьці, а вось крыкі [пагрозаў].</verse>
				<verse number="8">Гора тым, якія далучаюць дом да дому, а поле дадаюць да поля, ажно [іншым] не застаецца месца, быццам вы адны толькі жывіцё на зямлі.</verse>
				<verse number="9">У вушы мае [сказаў] ГОСПАД Магуцьцяў: «Сапраўды, шмат дамоў будзе зруйнавана; вялікіх і прыгожых, і будуць яны без жыхароў.</verse>
				<verse number="10">Бо дзесяць моргаў вінаградніку дадуць адзін бат, а насеньне з гомэру дасьць эфу.</verse>
				<verse number="11">Гора тым, якія, устаўшы рана, шукаюць сікеру, якія п’юць аж да вечара, каб віно разагравала іх.</verse>
				<verse number="12">Гусьлі і ліры, бубны і жалейкі, і віно на баляваньнях іхніх, а пра справы ГОСПАДА яны ня дбаюць, і твораў рук Ягоных ня бачаць.</verse>
				<verse number="13">Дзеля таго пойдзе ў няволю народ Мой, бо ён ня мае разуменьня, і магнаты ягоныя будуць галадаваць, а мноства ягонае пасохне ад смагі.</verse>
				<verse number="14">Таму адхлань пашырыла горла сваё і разьзявіла бяз меры пашчу сваю, і зыйдзе туды велічнасьць яго, і мноства яго, і гоман яго, і тыя, што весяляцца ў ім.</verse>
				<verse number="15">І будзе паніжаны чалавек, і будзе ўпакораны муж, і вочы фанабэрыстых будуць скораныя.</verse>
				<verse number="16">І ўзвысіцца ГОСПАД Магуцьцяў у судзе, і Бог Сьвяты выявіць сьвятасьць Сваю ў праведнасьці.</verse>
				<verse number="17">І будуць пасьвіцца авечкі як на пашы сваёй, і казьляняты будуць есьці траву сярод руінаў.</verse>
				<verse number="18">Гора тым, якія на пастронках марнасьці валакуць беззаконьне, і грахі — на вяроўках возу,</verse>
				<verse number="19">і кажуць: “Няхай Ён пасьпяшаецца і паскорыць дзеяньні Свае, каб мы ўбачылі, і няхай зьдзейсьніцца намер Сьвятога Ізраіля, каб мы даведаліся!”</verse>
				<verse number="20">Гора тым, якія зло называюць дабром, а дабро — злом, якія лічаць цемру сьвятлом, а сьвятло — цемраю, горкае лічаць салодкім, а салодкае — горкім.</verse>
				<verse number="21">Гора тым, якія мудрыя ў вачах сваіх і якія разумныя перад самімі сабою.</verse>
				<verse number="22">Гора тым, якія адважныя, каб піць віно і мужныя, каб мяшаць сікеру,</verse>
				<verse number="23">якія за хабар апраўдваюць вінаватага, а праведнасць праведніка адсоўваюць ад яго.</verse>
				<verse number="24">Таму як салому зьядае язык вогненны, а сена зьнікае ў полымі, так корань іхні станецца гнільлём, і краса іхняя разьляціцца, як пыл, бо яны адкінулі Закон ГОСПАДА Магуцьцяў, і словамі Сьвятога Ізраіля пагардзілі.</verse>
				<verse number="25">Таму ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА на народ Ягоны і Ён выцягнуў руку Сваю супраць яго, каб пакараць яго, і задрыжэлі горы, і трупы іхнія [сталіся] як сьмецьце сярод вуліцы. Але на гэтым усім не спыніўся гнеў Ягоны, і рука Ягоная яшчэ выцягнута.</verse>
				<verse number="26">І Ён падыме сьцяг да народу далёкага і засьвішча яму з канца зямлі, і ён прыйдзе хутка і лёгка;</verse>
				<verse number="27">ня будзе стомленых у ім і ніхто не спатыкнецца, ніводзін не задрэмле і не засьне, і ня будзе зьняты пояс з паясьніцы ягонай, і ня лопне рамень сандалаў ягоных.</verse>
				<verse number="28">Стрэлы ягоныя вострыя і ўсе лукі ягоныя напятыя; капыты коней ягоных — як крэмень, колы [калясьніцаў] ягоных — як віхор.</verse>
				<verse number="29">Рык ягоны — як рык ільвіцы; і рыкаючы, рыкае ён як львяняты, і раве, і хапае здабычу, і нясе, і ніхто ня выратуе.</verse>
				<verse number="30">І ён зараве над [здабычай] у той дзень як раве мора; і ён гляне на зямлю, і вось, цемра і прыгнёт, і сьвятло схавалася ў хмарах.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="6">
				<verse number="1">У год сьмерці валадара Узіі бачыў я Госпада, Які сядзеў на пасадзе высокім і ўзьнесеным, а прыполы [шатаў] Ягоных напаўнялі сьвятыню.</verse>
				<verse number="2">Сэрафімы стаялі вакол Яго; і кожны меў па шэсьць крылаў, і кожны двума закрываў аблічча сваё, і двума закрываў ногі свае, а двума лётаў.</verse>
				<verse number="3">І ўсклікалі яны адзін да аднаго, і казалі: «Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты ГОСПАД Магуцьцяў, уся зямля поўная славы Ягонай!»</verse>
				<verse number="4">І захісталіся бэлькі дзьвярэй ад голасу тых, якія клікалі, і Дом напоўніўся дымам.</verse>
				<verse number="5">І я сказаў: «Гора мне! Бо я загублены! Бо я — чалавек з нячыстымі вуснамі, і я жыву сярод людзей з нячыстымі вуснамі, і Валадара, ГОСПАДА Магуцьцяў убачылі вочы мае!»</verse>
				<verse number="6">І падляцеў да мяне адзін з сэрафімаў, а ў руцэ ягонай — вугаль распалены, які ён шчыпцамі ўзяў з ахвярніка.</verse>
				<verse number="7">І ён дакрануўся ім да вуснаў маіх, і сказаў: «Вось, ён дакрануўся да вуснаў тваіх, і прыбрана беззаконьне тваё, і адкуплены грэх твой».</verse>
				<verse number="8">І пачуў я голас Госпада, кажучы: «Каго Мне паслаць? Хто пойдзе дзеля Нас?» І я сказаў: «Вось я, пашлі мяне».</verse>
				<verse number="9">І Ён сказаў: «Ідзі і кажы народу гэтаму: “Слыхам слухаць будзеце, і не зразумееце, поглядам глядзець будзеце, і не даведаецеся”.</verse>
				<verse number="10">Зрабі цьвёрдым сэрца народу гэтага, зрабі цяжкімі вушы ягоныя і засляпі вочы ягоныя, каб вачыма сваімі ня бачыў, і вушамі сваімі ня чуў, і каб сэрца ягонае не зразумела, каб ён не навярнуўся, і ня быў аздароўлены».</verse>
				<verse number="11">І я спытаў: «Як доўга, Госпадзе?» І Ён сказаў: «Пакуль ня будуць спустошаны гарады без жыхароў і дамы без людзей, і зямля будзе спустошана як пустка».</verse>
				<verse number="12">І выкіне ГОСПАД людзей, і будзе вялікая пустэча пасярод зямлі.</verse>
				<verse number="13">І калі яшчэ застанецца на ёй дзясятая частка [людзей], і яна вернецца, і будзе зьнішчана. Але як тэрэбінт і як дуб, ад якога [застаецца] пень пасьля таго, як ён сьсечаны, так насеньне сьвятое — гэта пень іхні.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="7">
				<verse number="1">І сталася ў дні Ахаза, сына Ётама, сына Узіі, валадара Юды, пайшоў Рэцын, валадар Сірыі, і Пэках, сын Рэмаліі, валадар Ізраілю, ваяваць супраць Ерусаліму, але не маглі здабыць яго.</verse>
				<verse number="2">І паведамілі дому Давіда, кажучы: «Сірыя стала [табарам] у Эфраіме!» І задрыжэла сэрца [валадара] і сэрца народу ягонага, як хістаюцца дрэвы ў лесе ад ветру.</verse>
				<verse number="3">І сказаў ГОСПАД Ісаі: «Выйдзі насустрач Ахазу, ты і Шэар-Яшуб, сын твой, на канец каналу верхняй сажалкі, на дарогу Поля Валюшніка,</verse>
				<verse number="4">і скажаш яму: “Сьцеражыся і будзь у супакоі, ня бойся, і няхай сэрца тваё не слабне з прычыны гэтых двух рэштак галавешак, якія дымяць, перад полымем гневу Рэцына, і Сірыі, і сына Рэмаліі,</verse>
				<verse number="5">бо вырашылі [ўчыніць] супраць цябе ліха Сірыя, Эфраім і сын Рэмаліі, кажучы:</verse>
				<verse number="6">“Пойдзем на Юду, напалохаем яго, і здабудзем яго для сябе, і паставім над ім валадаром сына Табээля!”</verse>
				<verse number="7">Гэта кажа Госпад ГОСПАД: Ня станецца [гэтага], і нічога ня будзе!</verse>
				<verse number="8">Бо галава Сірыі — Дамаск, а галава Дамаску — Рэцын. Яшчэ шэсьцьдзесят пяць гадоў, і будзе Эфраім зламаны і ня [будзе] народам.</verse>
				<verse number="9">А галава Эфраіма — Самарыя, і галава Самарыі — сын Рэмаліі. Калі не паверыце, не ўтрымаецеся”».</verse>
				<verse number="10">І зноў прамовіў ГОСПАД да Ахаза, кажучы:</verse>
				<verse number="11">«Прасі сабе знак у ГОСПАДА, Бога твайго, ці ў глыбіні адхлані, ці высока ўгары».</verse>
				<verse number="12">І сказаў Ахаз: «Ня буду прасіць і ня буду спакушаць ГОСПАДА».</verse>
				<verse number="13">І сказаў [Ісая]: «Слухайце, доме Давіда! Ці ж мала вам быць цяжарам для людзей, што вы таксама абцяжарваеце Бога майго?</verse>
				<verse number="14">Дзеля гэтага Госпад Сам дасьць вам знак. Вось, Дзева зачне і народзіць Сына, і назаве імя Ягонае Іммануэль.</verse>
				<verse number="15">Масла і мёд Ён будзе есьці, пакуль не навучыцца адкідаць зло і выбіраць дабро.</verse>
				<verse number="16">Бо перш, чым хлопец навучыцца адкідаць зло і выбіраць дабро, будзе пакінутая зямля, якая перад абліччам двух валадароў, якіх ты баішся.</verse>
				<verse number="17">Прывядзе ГОСПАД на цябе, і на народ твой, і на дом бацькі твайго дні, якіх не было ад дзён, калі адлучыўся Эфраім ад Юды, [прывядзе] валадара Асірыйскага.</verse>
				<verse number="18">І станецца ў той дзень, засьвішча ГОСПАД да мухі, якая на канцы рэкаў Эгіпту, і да пчалы ў зямлі Асірыі.</verse>
				<verse number="19">і яны прыляцяць, і абсядуць усе ўзбоччы яроў і шчыліны скалаў, усе цярніны і ўсе хмызьнякі.</verse>
				<verse number="20">У той дзень абголіць Госпад лязом, нанятым за ракою, валадаром Асірыйскім, галаву і валасы на нагах, і таксама бараду абрэжа.</verse>
				<verse number="21">І станецца ў той дзень, што кожны будзе гадаваць карову і дзьве авечкі,</verse>
				<verse number="22">і станецца дзеля вялікага ўдою малака будзе есьці масла, бо масла і мёд будзе есьці кожны, хто застанецца ў зямлі гэтай.</verse>
				<verse number="23">І станецца ў той дзень, што ўсякае месца, дзе была тысяча вінаградных лозаў, вартых тысячы [сыкляў] срэбра, стане цернем і асотам.</verse>
				<verse number="24">Са стрэламі і лукамі будуць хадзіць там, бо ўся зямля стане цернем і асотам.</verse>
				<verse number="25">А на ўсе горы, якія абрабляліся матыкаю, ніхто ня пойдзе туды, баючыся церняў і асоту; і стануцца яны выганам для валоў і на таптаньне для ягнятаў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="8">
				<verse number="1">І сказаў ГОСПАД да мяне: «Вазьмі сабе табліцу вялікую і напішы на ёй літарамі чалавечымі: “Магер-Шалал-Хаш-Баз”».</verse>
				<verse number="2">І ўзяў я для сябе сьведкаў верных — Урыю сьвятара і Захарыю, сына Евэрэхіі.</verse>
				<verse number="3">І я наблізіўся да прарочыцы, і яна зачала, і нарадзіла сына. І сказаў ГОСПАД мне: «Назаві імя ягонае Магер-Шалал-Хаш-Баз,</verse>
				<verse number="4">бо перш, чым хлопец навучыцца клікаць “тата мой” і “мама мая”, занясуць багацьці Дамаску і здабычу Самарыі перад аблічча валадара Асірыйскага».</verse>
				<verse number="5">І працягнуў ГОСПАД прамаўляць да мяне яшчэ, кажучы:</verse>
				<verse number="6">«За тое, што народ гэты адкідае воды Шыляаху, якія цякуць паволі, а захапляецца Рэцынам і сынамі Рэмаліі,</verse>
				<verse number="7">таму вось, Госпад узьніме на іх воды ракі, магутныя і шматлікія — валадара Асірыйскага і ўсю славу ягоную, і ўзьнімецца [рака] па-над усе рэчышчы свае, і выльецца з усіх берагоў сваіх;</verse>
				<verse number="8">і разальецца ў Юдзе, і затопіць [яго], і падымецца высока аж да шыі, і крылы ейныя будуць раскінутыя на ўсю шырыню зямлі тваёй, Іммануэль!»</verse>
				<verse number="9">Рабіце ліхоту, народы, і будзеце напалоханыя, і прыхіліце вуха, усе землі далёкія! Падперажыцеся, і будзеце напалоханыя. Падперажыцеся, і будзеце напалоханыя!</verse>
				<verse number="10">Радзьце раду, [што рабіць], і яна ня зьдзейсьніцца. Прамаўляйце слова, і ня станецца [паводле яго], бо з намі Бог».</verse>
				<verse number="11">Бо гэта сказаў мне ГОСПАД, калі схапіў [мяне] рукою і перасьцярог мяне, каб я не хадзіў шляхам народу гэтага, кажучы:</verse>
				<verse number="12">«Не называйце змовай тое, што народ гэты заве змовай, і таго, чаго ён баіцца, ня бойцеся і не палохайцеся.</verse>
				<verse number="13">ГОСПАДА Магуцьцяў, Яго сьвяціце, Ён — страх ваш, і Ён [няхай] палохае вас.</verse>
				<verse number="14">І Ён будзе сьвятыняй, камянём спатыкненьня і скалой спакусы для абодвух дамоў Ізраіля, пасткай і сілом для жыхароў Ерусаліму.</verse>
				<verse number="15">І спатыкнуцца аб іх шматлікія, і ўпадуць, і разаб’юцца, патрапяць у сіло і будуць злоўленыя».</verse>
				<verse number="16">Завяжы сьведчаньне, запячатай Закон [унутры] вучняў Маіх.</verse>
				<verse number="17">І я буду чакаць ГОСПАДА, Які хавае аблічча Сваё ад дому Якуба, і буду спадзявацца на Яго.</verse>
				<verse number="18">Вось я і дзеці, якіх даў мне ГОСПАД. Мы — на знак і на перасьцярогу ў Ізраілі ад ГОСПАДА Магуцьцяў, Які жыве на гары Сыён.</verse>
				<verse number="19">І калі скажуць вам: «Спытайцеся ў тых, якія выклікаюць духаў памерлых і ў варажбітоў, якія цьвіркочуць і мармочуць», [адкажыце]: «Ці ж народ ня мусіць зьвяртацца да Бога свайго? Ці ж у памёршых [пытацца] пра жывых?»</verse>
				<verse number="20">[Зьвяртайцеся] да Закону і да сьведчаньня! Калі яны ня будуць казаць паводле слова гэтага, няма для іх [сьвятла] зараніцы.</verse>
				<verse number="21">І будзе ён бадзяцца па [зямлі] ўцісканы і галодны. І станецца, калі ён згаладнее, будзе гневацца і будзе праклінаць валадара свайго і Бога свайго, і гляне ўгару,</verse>
				<verse number="22">і паглядзіць на зямлю, і вось, гора і цемра, і цемрадзь уціску, і змрок непраглядны. Але ня будзе цемрадзь [назаўсёды] для таго, хто ўцісканы.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="9">
				<verse number="1">У часы мінулыя Ён адкінуў зямлю Завулёна і зямлю Нэфталі; але ў будучыні праславіць шлях да мора, другі бок Ярдану, Галілею паганскую.</verse>
				<verse number="2">Народ, які ходзіць у цемры, убачыў сьвятло вялікае, над жыхарамі зямлі ценю сьмерці сьвятло зазьзяла.</verse>
				<verse number="3">Ты памножыў народ і павялічыў радасьць. Яны будуць радавацца перад абліччам Тваім, як радуюцца ў [час] жніва, як цешацца, дзелячы здабычу.</verse>
				<verse number="4">Бо ярмо цяжару ягонага, кій, [які на] плячах ягоных, дубец крыўдзіцеля ягонага Ты зламаў як у дзень Мадыяну.</verse>
				<verse number="5">Бо кожны бот вайсковы, які шоргае гучна, і кожны плашч, заліты крывёю, будзе на спаленьне, на спажыву вагню.</verse>
				<verse number="6">Бо Дзіця нарадзілася нам, Сын дадзены нам, улада на плячах Ягоных, і назавуць імя Ягонае: Цудоўны Дараднік, Бог Магутны, Бацька Вечнасьці, Князь Супакою.</verse>
				<verse number="7">Вялікая будзе ўлада Ягоная, і супакою ня будзе канца на пасадзе Давіда і ў валадарстве Ягоным, якое Ён паставіць моцна і ўмацуе судом і праведнасьцю ад цяпер і на вякі. Рэўнасьць ГОСПАДА Магуцьцяў зробіць гэта.</verse>
				<verse number="8">Слова паслаў Госпад на Якуба, і ўпала яно на Ізраіля,</verse>
				<verse number="9">і даведаецца яго ўвесь народ; Эфраім і жыхары Самарыі, якія з пыхаю і ганарлівасьцю сэрца кажуць:</verse>
				<verse number="10">«Цэглы пападалі, а мы пабудуем з камянёў; сьсеклі сікаморы, мы заменім [іх] кедрамі!»</verse>
				<verse number="11">І ГОСПАД падняў прыгнятальніка Рэцына на яго і ворагаў ягоных павярнуў [на яго],</verse>
				<verse number="12">Сірыю — з усходу, а Філістынцаў — з захаду, і яны жэрлі Ізраіля поўнай пашчай. Пры ўсім гэтым не адвярнуўся [ад іх] гнеў Ягоны, і яшчэ выцягнутая рука Ягоная.</verse>
				<verse number="13">Але народ не павярнуўся да Таго, Хто пабіў яго, і ГОСПАДА Магуцьцяў яны не шукалі.</verse>
				<verse number="14">І адрэзаў ГОСПАД у Ізраіля галаву і хвост, пальму і чарот у адзін дзень.</verse>
				<verse number="15">Стары і паважаны — гэта галава, а прарок, які вучыць хлусьні — гэта хвост.</verse>
				<verse number="16">І сталася, што тыя, якія вядуць народ гэты, зводзяць яго, і тыя, якіх яны вядуць, гінуць.</verse>
				<verse number="17">Дзеля гэтага Госпад ня будзе радавацца дзеля юнакоў ягоных, і над сіротамі ягонымі і ўдовамі ягонымі ня злітуецца, бо ўсе — крывадушнікі і ліхотнікі, і ўсе вусны гавораць глупства. Пры ўсім гэтым не адвярнуўся [ад іх] гнеў Ягоны, і яшчэ выцягнутая рука Ягоная.</verse>
				<verse number="18">Бо разгарэлася бязбожнасьць, як вагонь, зьядае церні і асот, і палае ў гушчары лесу, і ўзнімаюцца слупы дыму.</verse>
				<verse number="19">Ад гневу ГОСПАДА Магуцьцяў загарыцца зямля, і народ станецца спажывай вагню, і не пашкадуе чалавек брата свайго.</verse>
				<verse number="20">І будзе рэзаць з правага боку, і будзе галодны; і будзе есьці з левага боку, і не насыціцца; кожны будзе есьці цела рамяна свайго;</verse>
				<verse number="21">Манаса — Эфраіма, а Эфраім — Манасу, і абодва разам — Юду. Пры ўсім гэтым не адвярнуўся [ад іх] гнеў Ягоны, і яшчэ выцягнутая рука Ягоная.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="10">
				<verse number="1">Гора заканадаўцам, [якія ўстанаўляюць] законы беззаконныя і пішуць пастановы жорсткія,</verse>
				<verse number="2">каб адмовіць у правасудзьдзі ўбогім, каб пазбавіць суду прыгнечаных народу Майго, каб удовы сталіся здабычай іхняй, і сіротаў абрабаваць.</verse>
				<verse number="3">А што вы будзеце рабіць у дзень наведваньня, калі загуба прыйдзе здалёк? Да каго пабяжыцё за дапамогай і дзе пакінеце славу вашую?</verse>
				<verse number="4">Нічога [ня зробіце], мусіце схіліцца сярод палонных, і ўпасьці сярод забітых. Пры ўсім гэтым не адвярнуўся [ад іх] гнеў Ягоны, і яшчэ выцягнутая рука Ягоная.</verse>
				<verse number="5">Гора Асірыі, яна — дубец гневу Майго, і кій ярасьці Маёй у руцэ іхняй.</verse>
				<verse number="6">Супраць народу крывадушнага Я пасылаю яго, і пра народ гневу Майго Я загадваю, каб здабыць здабычу [ў ім] і зрабаваць рабаваньнем, таптаць яго таптаньнем, як балота на вуліцы.</verse>
				<verse number="7">Але ён ня так будзе думаць, і сэрца ягонае ня так будзе лічыць, бо ў сэрцы ягоным — [намер] нішчыць і загубіць нямала народаў.</verse>
				<verse number="8">Бо ён кажа: «Ці ж князі мае ўсе разам не валадары?</verse>
				<verse number="9">Ці ж Кально не такі, як Кархэміш? Ці ж Хамат не такі, як Арпад? Ці ж Самарыя не такая, як Дамаск?</verse>
				<verse number="10">Бо рука мая ўзяла валадарствы ідалаў, а ў іх балванаў [больш], чым у Ерусаліме і ў Самарыі.</verse>
				<verse number="11">Як я зрабіў з Самарыяй і ідаламі ейнымі, ці ж не зраблю гэтак сама з Ерусалімам і ідаламі ягонымі?»</verse>
				<verse number="12">І станецца, калі Госпад скончыць усе справы Свае на гары Сыён і ў Ерусаліме, [Ён скажа]: «Я наведаю плод пыхлівага сэрца валадара Асірыі і фанабэрыю ганарыстых вачэй ягоных».</verse>
				<verse number="13">Бо ён сказаў: «Сілай рукі маёй я зрабіў гэта і мудрасьцю маёй, бо я — разумны. Я зьмяніў межы народаў і зрабаваў скарбы іхнія, і як дужы я скідваю жыхароў [іхніх].</verse>
				<verse number="14">І як тое гняздо знайшла рука мая багацьце народаў, і як зьбіраюць пакінутыя яйкі, так я забраў усю зямлю; і не было нікога, хто б трапянуў крылом, і ніхто не адчыніў дзюбы, і ня цьвіркнуў».</verse>
				<verse number="15">Ці ж ганарыцца сякера перад тым, хто сячэ ёю? Ці ж вывышаецца піла па-над тым, хто піліць ёю? Нібыта дубец будзе рухаць тым, хто паднімае яго; нібыта кій паднімае таго, хто ня [ёсьць] дрэвам.</verse>
				<verse number="16">Дзеля гэтага Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў спашле хударлявасьць на тлустых ягоных; і сярод слаўных ягоных распаліць полымя, як полымя вагню.</verse>
				<verse number="17">І станецца Сьвятло Ізраіля агнём, а Сьвяты ягоны — полымем; Ён будзе палаць і паесьць церні ягоныя і асот ягоны ў адзін дзень.</verse>
				<verse number="18">І славу лесу ягонага і саду ягонага, ад душы аж да цела, Ён вынішчыць. І станецца, што змарнее ён, як той хворы.</verse>
				<verse number="19">І рэшта дрэваў у лесе ягоным будзе такой малой, што хлопчык іх палічыць.</verse>
				<verse number="20">І станецца ў той дзень, што рэшта Ізраіля і ўратаваныя з дому Якуба ня будуць больш абапірацца на таго, хто б’е іх, але будуць абапірацца ў праўдзе на ГОСПАДА, Сьвятога Ізраіля.</verse>
				<verse number="21">Рэшта навернецца, рэшта Якуба [навернецца] да Бога Магутнага.</verse>
				<verse number="22">Бо хоць бы народ твой, Ізраіль, быў як пясок марскі, толькі рэшта навернецца. Загуба прызначана, каб зьдзейсьнілася праведнасьць.</verse>
				<verse number="23">Бо загубу прызначаную зьдзейсьніць Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў, сярод усёй зямлі.</verse>
				<verse number="24">Дзеля гэтага гэта кажа Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў: «Народ Мой, які жыве на Сыёне, ня бойся Асірыі, якая дубцом б’е цябе і кій свой падымае, як на шляху Эгіпецкім.</verse>
				<verse number="25">Бо яшчэ крыху, яшчэ хвіліну, і спыніцца ярасьць, і гнеў Мой павернецца на загубу іхнюю».</verse>
				<verse number="26">І ўзбудзіць ГОСПАД Магуцьцяў біч на яго, як тады, калі пабіў Мадыян каля скалы Арэў, і калі [падняў] кій Свой над морам, і ўзьняў яго на шлях Эгіпецкі.</verse>
				<verse number="27">І станецца ў той дзень, што зваліцца цяжар ягоны з плячэй тваіх, і ярмо ягонае з шыі тваёй; і распадзецца ярмо ад [тлустасьці] алею.</verse>
				<verse number="28">Ён прыходзіць ад Аят, праходзіць праз Мігрон, у Міхмашу ставіць рэчы свае.</verse>
				<verse number="29">Пераходзяць яны вандол, у Гэве начуюць. Дрыжыць Рама, Гіва Саўлава ўцякае.</verse>
				<verse number="30">Крычы голасам тваім, дачка Галіму! Прыхілі вуха, Ляіша! Адкажы ёй, Анатот!</verse>
				<verse number="31">Мадмена ўцякае, жыхары Гевіму хаваюцца.</verse>
				<verse number="32">Яшчэ дзень ён будзе стаяць у Нове; пагражаць рукою сваёй гары дачкі Сыёну, узгорку Ерусалімскаму.</verse>
				<verse number="33">Вось Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў абсякае галіны сярод страху [вялікага]; і высокія вышынёй [сваёй], будуць пасьцінаныя, і ўзвышаныя будуць паніжаныя.</verse>
				<verse number="34">І Ён пасячэ жалезам гушчары лясныя, і Лібан упадзе ад Магутнага.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="11">
				<verse number="1">І выйдзе Парасьць з пня Есэя, і Парастак вырасьце з кораня ягонага,</verse>
				<verse number="2">І супачыне на Ім Дух ГОСПАДА, дух мудрасьці і розуму, дух рады і магутнасьці, дух веданьня і страху ГОСПАДАВАГА.</verse>
				<verse number="3">І ўпадабаньне Ягонае — у страху ГОСПАДАВЫМ, і Ён будзе судзіць не паводле погляду вачэй Сваіх, і не паводле слыху вушэй Сваіх будзе даваць прысуд,</verse>
				<verse number="4">але Ён будзе судзіць бедных паводле праведнасьці і пакорным зямлі будзе даваць суд паводле справядлівасьці. І Ён ударыць зямлю кіем вуснаў Сваіх, і подыхам вуснаў Сваіх заб’е бязбожніка.</verse>
				<verse number="5">І станецца праведнасьць поясам на сьцёгнах Ягоных, а вернасьць — поясам на паясніцы Ягонай.</verse>
				<verse number="6">І будзе жыць воўк з ягнём, а леапард з казьлянём будуць ляжаць, цяля і леў, і кормнае цяля [будуць] разам, і малы хлопчык паганяць іх будзе.</verse>
				<verse number="7">Карова і мядзьведзіца будуць пасьвіцца разам, а іх дзіцяняты будуць ляжаць [побач], і леў будзе есьці салому, як вол.</verse>
				<verse number="8">І немаўля будзе гуляць каля нары гадзюкі, і дзіцятка выцягне руку сваю да гнязда зьмяі.</verse>
				<verse number="9">Ня будуць рабіць зла і ня будзе зьнішчэньня на ўсёй гары Маёй сьвятой, бо зямля будзе напоўнена веданьнем ГОСПАДА, як воды напаўняюць мора.</verse>
				<verse number="10">І станецца ў той дзень, што корань Есэя будзе стаяць як знак для народаў. Яго будуць шукаць народы, і будзе слаўным месца супачынку Ягонага.</verse>
				<verse number="11">І станецца ў той дзень, што ГОСПАД зноў другі раз [выцягне] руку сваю, каб выкупіць рэшту народу Свайго, якая застанецца ў Асірыі і Эгіпце, у Патросе і Кушы, у Эляме і Шынэары, у Хамаце і на астравах марскіх.</verse>
				<verse number="12">І Ён падыме знак для народаў, і зьбярэ выгнанцаў Ізраіля, і пазьбірае расьцярушаньне Юды з чатырох канцоў зямлі.</verse>
				<verse number="13">І спыніцца зайздрасьць Эфраіма, і будуць выгубленыя ненавісьнікі Юды. Эфраім ня будзе зайздросьціць Юдзе, а Юда ня будзе ваяваць супраць Эфраіма.</verse>
				<verse number="14">І яны паляцяць на плечы Філістынцаў да мора, і разам абрабуюць сыноў Усходу; на Эдом і на Мааў накладуць рукі свае, і сыны Амона будуць ім падуладнымі.</verse>
				<verse number="15">І ГОСПАД паложыць клятву на затоку мора Эгіпецкага, і патрасе рукою Сваёй над ракою ў моцы ветру Свайго, і разьдзеліць яе на сем ручаінаў, і можна будзе перайсьці яе ў сандалах.</verse>
				<verse number="16">І будзе шырокая дарога для рэшты народу Ягонага, якія застануцца з [выгнаньня] ў Асірыю, як гэта было ў той дзень для Ізраіля, калі ён выходзіў з зямлі Эгіпецкай.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="12">
				<verse number="1">І ты скажаш у той дзень: «Слаўлю Цябе, ГОСПАДЗЕ, бо Ты гневаўся на мяне, але гнеў Твой адвярнуўся [ад мяне], і Ты пацешыў мяне.</verse>
				<verse number="2">Вось Бог — збаўленьне маё! Спадзяюся на Яго і ня буду баяцца, бо ГОСПАД, ГОСПАД — моц мая і песьня мая, Ён стаўся збаўленьнем маім».</verse>
				<verse number="3">І вы з радасьцю будзеце чэрпаць ваду з крыніцаў збаўленьня.</verse>
				<verse number="4">І скажаце ў дзень гэты: «Слаўце ГОСПАДА! Клічце імя Ягонае! Абвяшчайце сярод народаў дзеяньні Ягоныя! Узгадвайце, якое ўзьвялічанае імя Ягонае!</verse>
				<verse number="5">Выслаўляйце ГОСПАДА, бо Ён зрабіў велічнае! Няхай гэта будзе вядома па ўсёй зямлі.</verse>
				<verse number="6">Гамані і крычы з радасьці, жыхарка Сыёну, бо вялікі пасярод цябе Сьвяты Ізраіля!»</verse>
			</chapter>
			<chapter number="13">
				<verse number="1">Цяжар адносна Бабілону, які бачыў Ісая, сын Амоса.</verse>
				<verse number="2">На лысай гары пастаўце знак, узьніміце крык супраць іх. Махайце рукою, каб увайшлі ў брамы магнатаў.</verse>
				<verse number="3">Я загадаў пасьвячоным Маім, у гневе Маім паклікаў волатаў Маіх, якія цешацца велічнасьцю Маёй.</verse>
				<verse number="4">Голас мноства ў гарах, быццам народу шматлікага, голас гоману валадарстваў, народаў, якія сабраліся [разам]. ГОСПАД Магуцьцяў аглядае войскі для вайны.</verse>
				<verse number="5">Прыходзяць з зямлі далёкай, з канцоў неба ГОСПАД і прылады гневу Ягонага, каб спустошыць усю зямлю.</verse>
				<verse number="6">Галасіце, бо блізкі дзень ГОСПАДА, ён прыходзіць як спусташэньне ад Усемагутнага.</verse>
				<verse number="7">Дзеля гэтага ўсе рукі слабеюць і ўсе сэрцы людзей млеюць.</verse>
				<verse number="8">І яны палохаюцца. Боль і мучэньні ахапілі іх, яны качаюцца [ад болю], як тая, што нараджае, і адзін на другога глядзяць аслупянела, палымнеюць абліччы іхнія.</verse>
				<verse number="9">Вось, дзень ГОСПАДА надыходзіць, бязлітасны, [поўны] абурэньня і полымя гневу, каб зямлю зрабіць пустэчаю і грэшнікаў ейных выгубіць з яе.</verse>
				<verse number="10">Бо зоркі нябесныя і сузор’і іхнія ня будуць сьвяціць сьвятлом сваім, сонца зацемрыцца пры ўзыходзе сваім і месяц ня будзе зьзяць сьвятлом сваім.</verse>
				<verse number="11">І Я пакараю ў сусьвеце зло, і бязбожнікаў — за беззаконьне іхняе, і спыню пыху ганарлівых, і прыніжу фанабэрыю крыўдзіцеляў.</verse>
				<verse number="12">І Я зраблю мужа каштоўнейшым, чым золата найчысцейшае, і чалавека — [каштоўнейшым,] чым золата з Афіру.</verse>
				<verse number="13">Дзеля гэтага Я ўзварухну неба, і зямля захістаецца на месцы сваім ад абурэньня ГОСПАДА Магуцьцяў, у дзень, калі запалае гнеў Ягоны.</verse>
				<verse number="14">І станецца, што кожны як сарна, якая ўцякае, і як авечка, якой няма каму пасьвіць, вернецца да народу свайго і кожны ўцячэ ў зямлю сваю.</verse>
				<verse number="15">Кожны, хто будзе знойдзены, будзе прабіты [дзідай], і кожны, хто будзе схоплены, упадзе ад мяча.</verse>
				<verse number="16">І дзеці іхнія будуць пасечаныя на вачах іхніх, дамы іхнія будуць абрабаваныя, а жонкі іхнія — зьняслаўленыя.</verse>
				<verse number="17">Вось, Я ўзьніму супраць іх Мэдаў, якія ня думаюць пра срэбра і ня маюць упадабаньня ў золаце.</verse>
				<verse number="18">І будуць забіваць юнакоў лукі [іхнія], і яны ня будуць мець літасьці да плоду ўлоньня і ня будзе шкадаваць сыноў вока іхняе.</verse>
				<verse number="19">І станецца, што Бабілон, краса валадарстваў, аздоба гонару Халдэйцаў, будзе зруйнаваны Богам як Садом і Гамора.</verse>
				<verse number="20">Ня будзе ён абжыты на вякі, і ня будзе заселены з пакаленьня ў пакаленьне, і не паставіць там Араб намёт, пастухі ня будуць адпачываць там.</verse>
				<verse number="21">І будуць там вылежвацца зьвяры пустыні, і совы напоўняць дамы іхнія, і будуць жыць там страусы, і казлы будуць скакаць там.</verse>
				<verse number="22">І будуць скавытаць шакалы ў хорамах іхніх, і цмокі — у палацах раскошных.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="14">
				<verse number="1">І блізкі ўжо час ягоны, і дні ягоныя ня будуць цягнуцца. Бо зьлітуецца ГОСПАД над Якубам, і зноў выбярэ Сабе Ізраіля, і зьмесьціць іх у зямлі іхнія; і далучыцца да іх прыхадзень, і будзе належаць да дому Якуба.</verse>
				<verse number="2">І возьмуць іх народы, і завядуць іх да месца іхняга, і атрымае іх дом Ізраіля ў зямлі ГОСПАДА як слугаў і служак. І яны палоняць тых, якія іх паланілі, і будуць мець уладу над крыўдзіцелямі сваімі.</verse>
				<verse number="3">І станецца ў дзень, калі ГОСПАД дасьць табе супачынак ад пакутаў тваіх, ад гароты тваёй і ад працы цяжкай, якую ты мусіў рабіць,</verse>
				<verse number="4">што ўзьнясеш ты гэтую прыповесьць пра валадара Бабілонскага, і скажаш: «Як надыйшоў канец крыўдзіцелю, спыніліся зьдзекі ягоныя!</verse>
				<verse number="5">Паламаў ГОСПАД кій бязбожнікаў, дубец тых, што пануюць,</verse>
				<verse number="6">які біў народы ў лютасьці, б’ючы няспынна, які ў гневе меў уладу над народамі, перасьледуючы іх без шкадаваньня.</verse>
				<verse number="7">Супачыла, супакоілася ўся зямля, сьпявае радасна.</verse>
				<verse number="8">Нават кіпарысы і кедры лібанскія радуюцца дзеля цябе, [кажучы]: “Калі ты зьлёг, ніхто не прыходзіць сьсякаць нас”.</verse>
				<verse number="9">Апраметная, што ўнізе, затрэслася дзеля цябе, каб [выйсьці] насустрач прыходу твайму, абудзіць дзеля цябе памёршых, усіх правадыроў зямлі, і падняць з пасадаў іхніх усіх валадароў народаў.</verse>
				<verse number="10">Усе яны адкажуць і скажуць табе: “Таксама ты саслабеў, як і мы, стаўся падобным да нас”.</verse>
				<verse number="11">Укінута ў апраметную пыха твая і гукі гусьляў тваіх. Паслана пад табою чарвямі, і чарвяк — накрыцьцё тваё.</verse>
				<verse number="12">Як ты зваліўся з неба, дзяньніца, сын зараніцы? Разьбіўся аб зямлю той, які перамагаў народы.</verse>
				<verse number="13">Ты казаў у сэрцы тваім: “Узыйду на неба і вышэй зорак Божых пастаўлю пасад мой, і сяду на гары зграмаджэньня, на скраю поўначы,</verse>
				<verse number="14">падымуся па-над вяршыні аблокаў, буду падобны да Найвышэйшага”.</verse>
				<verse number="15">Але ты скінуты ў пекла, на самае дно!</verse>
				<verse number="16">Тыя, што ўбачаць цябе, будуць прыглядацца да цябе і разважаць: “Ці ж гэта ня той муж, які ўстрасаў зямлю, хістаў валадарствы,</verse>
				<verse number="17">які ўвесь сусьвет зрабіў пустыняю, а гарады ягоныя руйнаваў, які палонных сваіх не адпускаў дадому?”</verse>
				<verse number="18">Усе валадары народаў, усе яны ляжаць у славе, кожны ў доме сваім,</verse>
				<verse number="19">а ты выкінуты з магілы тваёй як парасьць абрыдлая, ты аточаны забітымі, прабітымі мячом, якіх кладуць на камянях ямы [магільнай], як труп растаптаны.</verse>
				<verse number="20">Ты ня будзеш далучаны да іх у магіле, бо ты загубіў зямлю тваю, пазабіваў народ твой. Ня будзе ўзгадвацца на вякі насеньне злачынцаў.</verse>
				<verse number="21">Падрыхтуйце разьню для сыноў ягоных за беззаконьне бацькоў іхніх, каб яны не паўсталі, і ня ўзялі ў спадчыну зямлю, і не напоўнілі аблічча сусьвету гарадамі [сваімі]».</verse>
				<verse number="22">І Я паўстану супраць іх, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, і выгублю імя Бабілону, і рэшту, і нашчадка, і ўнука, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="23">І Я зраблю яго паселішчам вожыкаў і возерам водным, і вымяту яго мятлою зьнішчэньня, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.</verse>
				<verse number="24">Прысягнуў ГОСПАД Магуцьцяў, кажучы: «Сапраўды, як Я задумаў, так і станецца, і што Я вырашыў, тое споўніцца.</verse>
				<verse number="25">Я скрышу Асірыю на зямлі Маёй і на гарах Маіх стапчу яе. І здымецца з іх ярмо ейнае, і цяжар ейны зваліцца з плячэй іхніх.</verse>
				<verse number="26">Гэта рада, якая раджаная адносна ўсёй зямлі, і гэта рука, якая выцягнутая над усімі народамі.</verse>
				<verse number="27">Бо ГОСПАД Магуцьцяў вырашыў, і хто перашкодзіць? І рука Ягоная выцягнутая, і хто адверне яе?»</verse>
				<verse number="28">У год сьмерці валадара Ахаза быў такі цяжар [ад Госпада]:</verse>
				<verse number="29">«Ня радуйся, уся [зямля] Філістынская, што зламаны дубец, які біў цябе, бо з кораня зьмяінага выйдзе гадзюка, і плодам яе [будзе] гадзіна крылатая.</verse>
				<verse number="30">І будуць пасьвіцца першародныя бедных, і ўбогія адпачнуць бясьпечна, а корань твой Я вымару голадам і выб’ю рэшту тваю.</verse>
				<verse number="31">Галасі, брама! Крычы, горад! Дрыжы, уся [зямля] Філістынская! Бо з поўначы прыходзіць дым, і ніхто не адстае ад дружынаў ягоных.</verse>
				<verse number="32">І што адкажуць пасланцам народаў? Тое, што ГОСПАД заснаваў Сыён і ў ім маюць надзею прыгнечаныя з народу Ягонага».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="15">
				<verse number="1">Цяжар адносна Мааву. Бо апоўначы прападзе і будзе спустошаны Ар-Мааў; бо ўначы прападзе і будзе спустошаны Кір-Мааў.</verse>
				<verse number="2">Узыходзіць у сьвятыню, а Дывон — на ўзгоркі, каб плакаць; над Нэво і над Мэдэвай галосіць Мааў. На кожнай галаве ягонай — лысіна, і кожная барада абголеная.</verse>
				<verse number="3">На вуліцах ягоных апранутыя ў зрэбніцу, і на дахах ягоных і на плошчах ягоных усе галосяць, сьлязьмі заліваюцца.</verse>
				<verse number="4">Крычаць Хешбон і Элеале, аж у Ягацы чуцён голас іхні. Таму галосяць ваяры Мааву, і душа ягоная ў ім млее.</verse>
				<verse number="5">Сэрца маё крычыць пра Мааў, уцекачы ягоныя [ідуць] аж да Цаару, да Эглят-Шэлішыі, на ўзвышша Люхіт з плачам узыходзяць, бо на шляху ў Харанаім падымецца крык загубы!</verse>
				<verse number="6">Бо воды Німрыму спустошаны, бо высахла трава, зьнік мурог, зеляніны няма.</verse>
				<verse number="7">Дзеля таго робяць запасы, а маёмасьць пераносяць за ручай Аравім.</verse>
				<verse number="8">Бо крык атачае межы Мааву, аж да Эглаіму бедаваньне ягонае, і аж да Бээр-Эліму бедаваньне ягонае.</verse>
				<verse number="9">Бо воды Дымону поўныя крыві, бо Я пакладу на Дымон яшчэ [ліха] — ільва на ўцекачоў з Мааву і на рэшту зямлі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="16">
				<verse number="1">Пашліце авечку кіраўніку краіны з Сэлі, што ў пустыні, на гару дачкі Сыёну!</verse>
				<verse number="2">І станецца, што як птушкі ганяныя, выкінутыя з гнязда, будуць дочкі Мааву каля бродаў праз Арнон.</verse>
				<verse number="3">«Дай нам раду, выдай прысуд, палажы цень твой апоўдні нібыта ноччу, схавай выгнанцаў, не выдавай уцекачоў.</verse>
				<verse number="4">Няхай абжывуцца ў цябе выгнанцы Мааву; будзь ім сховішчам перад абліччам нішчыцеля». Бо спыніцца гвалт, скончыцца зьнішчэньне, зьнікне з зямлі той, які топча [яе].</verse>
				<verse number="5">І будзе ўмацаваны пасад міласэрнасьцю, і сядзе на ім у праўдзе ў намёце Давіда судзьдзя, які будзе шукаць суду, і [будзе] спраўна [рабіць] тое, што праведна.</verse>
				<verse number="6">«Мы чулі пра пыхлівасьць Мааву, што ён вельмі ганарысты, і пра фанабэрыю ягоную, і пра пыху ягоную, і пра лютасьць ягоную, і пра няшчырасьць ягоную, і пра пустыя словы ягоныя».</verse>
				<verse number="7">Дзеля гэтага няхай галосіць Мааў, над Маавам няхай усе галосяць; дзеля аладак з разынкамі з Кір-Хэрэсэту няхай яны ўздыхаюць, маркотныя.</verse>
				<verse number="8">Бо змарнелі нівы Хешбону і вінаграднікі Сібмы. Гаспадары народаў панішчылі вінаградныя лозы іхнія, якія сягалі аж да Язэру, даходзілі да пустыні, галіны іхнія расцягнуліся, перайшлі праз мора.</verse>
				<verse number="9">Дзеля гэтага заплачу, як плача Язэр, дзеля вінаграднікаў Сібмы. Залью цябе сьлязьмі маімі, Хешбон і Элеале, бо на жніво тваё і на збор [пладоў] тваіх прыйшоў гармідар ваенны.</verse>
				<verse number="10">Спынілася радасьць і вясёласьць у садах, і ў вінаградніках ня радуюцца і не ўсклікаюць [вясёла]. Віно ў тоўчнях не выціскае выціскальшчык, Я спыніў гоман [радасьці].</verse>
				<verse number="11">Дзеля таго ўнутранасьці мае стогнуць, як гусьлі, дзеля Маава, і нутро маё — дзеля Кір-Харэсу.</verse>
				<verse number="12">І станецца, што [нават] калі зьявіцца Мааў, і будзе зьнясілены на ўзгорках, і прыйдзе ў сьвятыню сваю, каб маліцца, нічога ў яго не атрымаецца.</verse>
				<verse number="13">Гэта слова, якое прамовіў некалі ГОСПАД супраць Мааву.</verse>
				<verse number="14">А цяпер прамовіў ГОСПАД, кажучы: «Праз тры гады, лічачы гадамі найміта, будзе зьнаважаная слава Мааву разам з усім мноствам [ягоным], а рэшта ягоная будзе вельмі малая, без значэньня».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="17">
				<verse number="1">Цяжар адносна Дамаску. Вось, Дамаск перастане быць горадам, і станецца купай руінаў.</verse>
				<verse number="2">Пакінутыя будуць гарады Араэру і стануцца [выганам] для чародаў, і будуць адпачываць [там], і ніхто ня будзе палохаць [іх].</verse>
				<verse number="3">І зьнікнуць гарады ўмацаваныя з Эфраіму і валадарства — з Дамаску, а рэшта Араму будзе як слава сыноў Ізраіля, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.</verse>
				<verse number="4">І станецца ў той дзень, што слава Якуба зьменшыцца, а тлустасьць цела ягонага схуднее.</verse>
				<verse number="5">І станецца так, нібыта жнец жне збожжа і рамяно ягонае зразае каласы. І станецца, нібыта зьбіраюць каласы ў даліне Рэфаім.</verse>
				<verse number="6">І застанецца ў яго недазьбіранае, як бывае пры зборы алівак, дзьве або тры аліўкі на самым версе, чатыры або пяць на галінках плодных, кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля.</verse>
				<verse number="7">У той дзень будзе ўглядацца чалавек на Таго, Хто зрабіў яго, і вочы ягоныя будуць глядзець на Сьвятога Ізраіля.</verse>
				<verse number="8">І ня будзе ён углядацца на ахвярнікі, працу рук ягоных, і на тое, што зрабілі пальцы ягоныя, ня будзе ён глядзець на астартаў і на выявы сонца.</verse>
				<verse number="9">У той дзень умацаваныя гарады ягоныя будуць, як пакінутыя [гарады] ў лясах і на вяршынях [гор], якія пакінулі перад сынамі Ізраіля, і будзе [там] пустэча.</verse>
				<verse number="10">Бо ты забыўся на Бога збаўленьня твайго і пра скалу апоры тваёй ня памятаў, і таму ты пасадзіў сады для пацяшэньня і пасеяў вінаград чужынскі.</verse>
				<verse number="11">У дзень, калі ты садзіў яго, ты клапаціўся, каб яно расло і каб пасеянае табой рана расквітнела, [але] прападзе жніво ў дзень немачы і болю невылечнага.</verse>
				<verse number="12">Гора! Мноства шматлікіх народаў, яны шумяць як шуміць мора. Гармідар плямёнаў, яны бушуюць, як бушуюць воды магутныя.</verse>
				<verse number="13">Бушуюць плямёны, як бушуюць воды вялікія; але пасварыцца на іх [Бог] і яны ўцякуць далёка, і будуць падхопленыя ветрам як мякіна на гарах і як [круціцца] віхор перад бурай.</verse>
				<verse number="14">[Прыйшоў] час вечаровы, і вось, замяшаньне! І перад раніцай ужо няма яго. Гэткая доля тых, якія нас рабавалі, такі лёс крыўдзіцеляў нашых.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="18">
				<verse number="1">Гора зямлі бразгатлівых крылаў, якая на другім баку рэкаў Кушу,</verse>
				<verse number="2">якая пасылае паслоў праз мора ў лайбах з трысьнёгу па абліччы вады, [кажучы]: «Ідзіце, пасланцы шпаркія, да народу высокага і бліскучага, да народу страшнага здаўна і цяпер, да народу дужага, які топча [ўсіх], зямлю якога перацінаюць рэкі.</verse>
				<verse number="3">Усе жыхары сусьвету, якія засяляюць зямлю, глядзіце, калі ўзьнімецца сьцяг на гарах, і слухайце, калі затрубіць труба!</verse>
				<verse number="4">Бо гэта сказаў мне ГОСПАД: «Я буду ў супакоі і буду глядзець з месца сялібы Маёй, як цеплыня ясная пры сьвятле [сонца], як воблака роснае ў сьпёку жніва».</verse>
				<verse number="5">Бо перад жнівом, калі адквітнее [вінаград] і нясьпелае станецца сьпелымі гронкамі, тады Ён абрэжа галіны сярпом, а атожылы абсячэ і выкіне.</verse>
				<verse number="6">І будуць яны пакінутыя для драпежных птушак на гарах і для скаціны на зямлі; і летам будуць імі [жывіцца] драпежныя птушкі, а ўся скаціна зямлі будзе імі [жывіцца] зімою.</verse>
				<verse number="7">У той час прынясе дар для ГОСПАДА Магуцьцяў народ высокі і бліскучы, народ страшны здаўна і цяпер, народ дужы, які топча [ўсё], зямлю якога перацінаюць рэкі, [прынясе] на месца ГОСПАДА Магуцьцяў, на гару Сыён.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="19">
				<verse number="1">Цяжар адносна Эгіпту. Вось, ГОСПАД нясецца на лёгкім воблаку і ўваходзіць у Эгіпет. І задрыжаць ідалы Эгіпецкія перад абліччам Ягоным, і сэрца Эгіпту растопіцца ў грудзях ягоных.</verse>
				<verse number="2">І падымуцца Эгіпцяне супраць Эгіпцянаў; і будзе ваяваць кожны супраць брата свайго, і кожны супраць бліжняга свайго, горад супраць гораду, валадарства супраць валадарства.</verse>
				<verse number="3">І заломіцца дух Эгіпту ў ім самім. І Я заблытаю раду ягоную, яны радзіцца будуць у ідалаў, у духаў памёршых, у чараўнікоў і ў варажбітоў.</verse>
				<verse number="4">І Я аддам Эгіпет у рукі гаспадара жорсткага, і валадар люты будзе панаваць над імі, кажа Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў.</verse>
				<verse number="5">І зьнікне вада ў моры, і рака будзе сохнуць і высахне.</verse>
				<verse number="6">І засьмярдзяць рэкі, і ручаі ў Эгіпце зьмялеюць і высахнуць, а трысьнёг і чарот зьвянуць.</verse>
				<verse number="7">Палі пры рацэ, на берагах ракі, і ўсё пасеянае пры рацэ высахне, будзе разьвеяна і прападзе.</verse>
				<verse number="8">І будуць засмучаныя ўсе рыбакі, і будуць плакаць тыя, якія закідваюць вуду ў раку, і тыя, якія ставяць нерат на абліччы вады, страцяць надзею.</verse>
				<verse number="9">І асаромяцца тыя, якія працуюць пры чэсаным лёне, і ткачы палотнаў зьбялеюць.</verse>
				<verse number="10">І будуць парваныя асновы [Эгіпту], і тыя, што працуюць за плату будуць зьбянтэжаны ў душы [сваёй].</verse>
				<verse number="11">О, як здурнелі князі Цаану! Мудрыя даюць фараону раду недарэчную. Як вы [можаце] казаць фараону: «Я — сын мудрацоў, сын валадароў старадаўніх»?</verse>
				<verse number="12">Дзе цяпер мудрацы твае? Няхай яны пакажуць табе і няхай дадуць ведаць, што вырашыў ГОСПАД Магуцьцяў адносна Эгіпту.</verse>
				<verse number="13">Здурнелі князі Цаану, падманутыя князі Нофу, ашукалі Эгіпет старшыні плямёнаў ягоных.</verse>
				<verse number="14">ГОСПАД даў яму дух ап’яненьня, каб Эгіпет блукаў у-ва ўсіх справах сваіх, як блукае п’яніца ў ванітах сваіх.</verse>
				<verse number="15">Няма ў Эгіпце такой справы, якую [могуць] зрабіць галава і хвост, пальма і чарот.</verse>
				<verse number="16">У той дзень станецца Эгіпет як жанчыны, будзе дрыжэць і будзе палохацца ад выгляду ўзьнятай рукі ГОСПАДА Магуцьцяў, якую Ён падыме супраць іх.</verse>
				<verse number="17">І станецца зямля Юды жахам для Эгіпту. Кожны, хто ўзгадае пра яе, напалохаецца перад абліччам намеру ГОСПАДА Магуцьцяў, які Ён пастанавіў супраць яго.</verse>
				<verse number="18">У той дзень будзе пяць гарадоў у зямлі Эгіпецкай, якія будуць гаварыць моваю ханаанскаю і прысягаць на ГОСПАДА Магуцьцяў. Адзін з іх будзе звацца Ір-Гахерэс.</verse>
				<verse number="19">У той дзень будзе ахвярнік для ГОСПАДА пасярод зямлі Эгіпецкай, а слуп для [ўшанаваньня] ГОСПАДА — на мяжы ейнай.</verse>
				<verse number="20">І будзе ён на знак і на сьведчаньне для ГОСПАДА Магуцьцяў у зямлі Эгіпецкай. Бо калі яны будуць клікаць да ГОСПАДА перад абліччам прыгнятальнікаў, Ён пашле ім збаўцу, і абароніць, і выратуе.</verse>
				<verse number="21">І ГОСПАД дасьць ведаць Сябе Эгіпту, і Эгіпет пазнае ГОСПАДА ў той дзень, і будуць служыць [Яму] ахвярамі крывавымі і ахвярамі хлебнымі, і будуць складаць абяцаньні ГОСПАДУ, і спаўняць іх.</verse>
				<verse number="22">І ўдарыць ГОСПАД Эгіпет плягаю, і аздаровіць; і яны навернуцца да ГОСПАДА, і Ён выслухае іх, і вылекуе іх.</verse>
				<verse number="23">У той дзень будзе бітая дарога з Эгіпту ў Асірыю. І прыйдзе Асірыя ў Эгіпет, а Эгіпет — у Асірыю, і будуць служыць [Госпаду] Эгіпет і Асірыя.</verse>
				<verse number="24">У той дзень Ізраіль будзе трэцім з Эгіптам і Асірыяй, дабраславеньнем пасярод зямлі,</verse>
				<verse number="25">бо ГОСПАД Магуцьцяў дабраславіць іх, кажучы: «Няхай будзе дабраслаўлёны народ Мой, Эгіпет, і твор рук Маіх, Асірыя, і спадчына Мая, Ізраіль».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="20">
				<verse number="1">У год, калі Тартан прыйшоў да Ашдоду, калі паслаў яго Саргон, валадар Асірыі, і ён ваяваў супраць Ашдоду, і здабыў яго,</verse>
				<verse number="2">у гэты час прамовіў ГОСПАД праз рукі Ісаі, сына Амоса, кажучы: «Ідзі і разьвяжы зрэбніцу на сьцёгнах тваіх і здымі сандалы твае з ног тваіх!» І ён зрабіў так, ходзячы голы і босы.</verse>
				<verse number="3">І сказаў ГОСПАД: «Як слуга Мой Ісая хадзіў голы і босы тры гады, — [гэта] знак і цуд адносна Эгіпту і [зямлі] Куш,</verse>
				<verse number="4">[што] так валадар Асірыі павядзе палонных Эгіпту і выгнанцаў Кушу, маладых і старых, голых і босых, і з адкрытымі азадкамі. Голы [будзе] Эгіпет!</verse>
				<verse number="5">І спалохаюцца, і зьбянтэжацца з прычыны [зямлі] Куш, надзеі іхняй, і з прычыны Эгіпту, пахвальбы іхняй.</verse>
				<verse number="6">І скажа ў той дзень жыхар узьбярэжжа: “Вось такая надзея нашая, да якой мы зьвярталіся за дапамогаю, каб выратавала нас ад аблічча валадара Асірыі! І як [цяпер] уратуемся мы самі?”»</verse>
			</chapter>
			<chapter number="21">
				<verse number="1">Цяжар адносна пустыні прыморскай. Як буры налятаюць на Нэгеў, так [вораг] прыходзіць з пустыні, з зямлі страшнай.</verse>
				<verse number="2">Відзеж грозны зьяўлены мне. Ліхадзей ліхадзейнічае, спусташальнік пустошыць. Элям, выходзь! Мадай, аблягай! Усім стагнаньням Я пакладу канец.</verse>
				<verse number="3">Дзеля гэтага дрыжаньнем напоўніліся сьцёгны мае, ахапілі мяне болі, як болі той, што нараджае. Я агаламошаны ад таго, што чую, і зьбянтэжаны ад таго, што бачу.</verse>
				<verse number="4">Трымціць сэрца маё, трывога ахапіла мяне, прыцемкі, жаданыя мною, сталіся жудасьцю для мяне.</verse>
				<verse number="5">Накрываюць стол, засьцілаюць абрусам, ядуць, п’юць. «Падыміцеся, князі! Памажце шчыт!»</verse>
				<verse number="6">Бо гэтак сказаў мне Госпад: «Ідзі, пастаў вартаўніка, каб паведаміў, што ўбачыць.</verse>
				<verse number="7">Калі ўбачыць ён калясьніцы, вершнікаў па два, вазы на аслах, вазы на вярблюдах, няхай сочыць з увагай, з вялікай увагай!»</verse>
				<verse number="8">І ён закрычаў, [як] леў: «На вежы, Госпадзе мой, я стаю заўжды ўдзень, на варце маёй я стаю кожную ноч.</verse>
				<verse number="9">І вось, едуць калясьніцы, вершнікі на конях па два. І адказаў [адзін], і сказаў: “Упаў, упаў Бабілон, і ўсе выявы багоў ягоных [ляжаць] на зямлі пабітыя”».</verse>
				<verse number="10">[Народзе] мой, вымалачаны, сын току майго! Тое, што я пачуў ад ГОСПАДА Магуцьцяў, Бога Ізраіля, я паведаміў вам!</verse>
				<verse number="11">Цяжар адносна Думы. Да мяне крычаць з Сэіру: «Вартаўнік, якая [гадзіна] ночы? Вартаўнік, якая [гадзіна] ночы?»</verse>
				<verse number="12">Сказаў вартаўнік: «Прыходзіць раніца, але яшчэ ноч. Калі вы хочаце спытацца, пытайцеся, вяртайцеся, прыходзьце!»</verse>
				<verse number="13">Цяжар адносна Арабіі. У лесе ў Арабіі начуйце, караваны Дэданцаў.</verse>
				<verse number="14">Насустрач спрагнёным выносьце ваду, жыхары зямлі Тэман, з хлебам сустракайце ўцекачоў!</verse>
				<verse number="15">Бо яны ад аблічча мячоў уцяклі, ад аблічча мяча аголенага, ад аблічча лука напятага, ад аблічча цяжкай вайны.</verse>
				<verse number="16">Бо так сказаў мне Госпад: «Яшчэ год, як год найміта, і скончыцца ўся слава Кедару.</verse>
				<verse number="17">А рэшта ліку лучнікаў, волатаў сыноў Кедару, будзе малая, бо ГОСПАД, Бог Ізраіля, прамовіў!»</verse>
			</chapter>
			<chapter number="22">
				<verse number="1">Цяжар адносна даліны Відзежу. Што з табой, што ты ўвесь выйшаў на дахі?</verse>
				<verse number="2">Поўны галасу горад шумлівы, горад вясёлы. Забітыя твае ня ўпалі ад мяча і не пагінулі на вайне.</verse>
				<verse number="3">Правадыры твае ўсе разам уцяклі, зьвязаныя без [ужытку] луку, усе, знойдзеныя ў цябе, разам зьвязаныя, хоць далёка яны паўцякалі.</verse>
				<verse number="4">Дзеля таго я сказаў: «Адвярніцеся ад мяне, я буду горка плакаць. Не спрабуйце пацешыць мяне дзеля зьнішчэньня дачкі народу майго».</verse>
				<verse number="5">Бо гэта дзень замяшаньня, стаптаньня і бязладзьдзя, [дзень] Госпада, ГОСПАДА Магуцьцяў у даліне Відзежу, [дзень] руйнаваньня муроў і крыку на гарах.</verse>
				<verse number="6">Элям узяў сагайдак, на калясьніцах людзі і на конях, Кір выцягнуў шчыт.</verse>
				<verse number="7">І сталася, што найпрыгажэйшыя палі твае напоўніліся калясьніцамі, і вершнікі, стаючы, сталі насупраць брамы.</verse>
				<verse number="8">І ўзьнялі заслону з Юды; і ты паглядзеў у той дзень на зброю ў доме кедровым.</verse>
				<verse number="9">І вы ўбачылі шчыліны гораду Давіда, як іх шмат, і сабралі ваду ў ніжняй сажалцы;</verse>
				<verse number="10">і пералічылі дамы ў Ерусаліме, і разбурылі будынкі, каб умацаваць мур,</verse>
				<verse number="11">і зрабілі зборнік вады між двума мурамі для вады са старой сажалкі; і не глядзелі на Таго, Хто зрабіў усё гэта, і Таго, Хто гэтае здаўна ўкшталтаваў, ня бачылі.</verse>
				<verse number="12">І Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў, паклікаў вас у той дзень плакаць і галасіць, і абстрыгчы [валасы], і апрануцца ў зрэбніцу.</verse>
				<verse number="13">А вось, [у вас] вясёласьць і радасьць, забіваюць валоў і рэжуць бараноў, ядуць мяса і п’юць віно: «Будзем есьці і піць, бо заўтра памром».</verse>
				<verse number="14">І адкрыў у вушы мае ГОСПАД Магуцьцяў: «Ня будзе адпушчана вам беззаконьне гэтае аж пакуль не памраце, кажа Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў».</verse>
				<verse number="15">Так сказаў Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў: «Ідзі, увайдзі да гэтага ўрадоўца, да Шэбны, які над домам [валадара], [і скажы]:</verse>
				<verse number="16">“Што ты [маеш] тут, або хто ў цябе тут, што ты высек тут сабе магілу? Ты зрабіў высока магілу сабе і ў скале высьвідраваў пакой для сябе.</verse>
				<verse number="17">Вось, ГОСПАД кіне цябе, кідаючы моцна, і хапаючы, схопіць цябе,</verse>
				<verse number="18">і, скручваючы, скруціць цябе ў клубок, [кіне] цябе рукою як кулю ў зямлю прасторную. Там ты памрэш, і там [будуць] калясьніцы славы тваёй, ты — ганьба для дому гаспадара твайго.</verse>
				<verse number="19">І Я выганю цябе з месца твайго і скіну цябе з пасады тваёй.</verse>
				<verse number="20">І станецца ў той дзень, Я паклічу слугу Майго Эліякіма, сына Хількіі,</verse>
				<verse number="21">і апрану яго ў адзеньне тваё, і падперажу яго поясам тваім, і ўладу тваю перадам у рукі ягоныя, і будзе ён бацькам для жыхароў Ерусаліму і для дому Юды.</verse>
				<verse number="22">І Я палажу ключ дому Давіда на рамёны ягоныя, і калі ён адчыніць, ніхто не замкне, а калі замкне, ніхто не адчыніць.</verse>
				<verse number="23">І Я ўваб’ю яго, як калок, у месцы вызначаным; і будзе ён пасадам славы для дому бацькі свайго.</verse>
				<verse number="24">І будзе вісець на ім уся слава дому бацькі ягонага, парасткі і атожылы, усё начыньне дробнае ад талерак да ўсялякіх збаноў.</verse>
				<verse number="25">У той дзень, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, калок, убіты ў месцы вызначаным, пахісьнецца, і зломіцца, і ўпадзе, і ўвесь цяжар, які на ім вісеў, прападзе, бо ГОСПАД прамовіў [гэта]».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="23">
				<verse number="1">Цяжар адносна Тыру. Лямантуйце, караблі Таршышу, бо зьнішчаны дом ваш. Калі яны вярталіся з зямлі Кіттым, аб’яўлена ім [гэта].</verse>
				<verse number="2">Замаўчыце, жыхары ўзьбярэжжа, купцы Сідонскія, якія падарожнічалі па моры і напоўнілі цябе,</verse>
				<verse number="3">і па водах [прывозілі] насеньне Шыхору, жніво ракі, прыбытак ягоны, які быў таварам для народаў.</verse>
				<verse number="4">Засаромся, Сідон, бо сказала мора, цьвярдыня марская, кажучы: «Я ня мучылася родамі і не нарадзіла, і не ўзгадала юнакоў, і ня выхавала дзяўчат».</verse>
				<verse number="5">Калі вестка гэтая [дойдзе] да Эгіпту, яны здрыгануцца, пачуўшы пра Тыр.</verse>
				<verse number="6">Перапраўцеся ў Таршыш! Галасіце, жыхары ўзьбярэжжа.</verse>
				<verse number="7">Ці гэта ваш [горад] вясёлы, якога пачатак здаўна? Ногі нясуць яго далёка, каб пасяліцца [там].</verse>
				<verse number="8">Хто пастанавіў гэта адносна Тыру, які раздаваў кароны? Купцы ягоныя былі князямі, а гандляры ягоныя [былі] ў славе на зямлі.</verse>
				<verse number="9">ГОСПАД Магуцьцяў пастанавіў гэта, каб спакорыць пыху ўсякай славы, і каб панізіць усіх слаўных на зямлі.</verse>
				<verse number="10">Ідзі ў зямлю тваю, як рака, дачка Таршышу, бо перашкоды ўжо няма.</verse>
				<verse number="11">Ён выцягнуў руку Сваю над морам, затрос валадарствамі. ГОСПАД загадаў адносна Ханаану, каб зьнішчыць цьвярдыню ягоную,</verse>
				<verse number="12">і сказаў: «Ня будзеш ты больш весяліцца, спаганеная дзяўчына, дачка Сідону! Устань, перайдзі ў Кіттым, але і там ня будзеш мець супакою».</verse>
				<verse number="13">Вось, зямля Халдэйцаў, такога народу [ўжо] няма, Асірыя прызначыла яе для зьвяроў пустыні. Яны збудавалі вежы свае; зруйнавалі палацы іхнія, ператварылі іх у руіну.</verse>
				<verse number="14">Лямантуйце, валадары Таршышу, бо спустошана цьвярдыня вашая.</verse>
				<verse number="15">І станецца ў той дзень, што на Тыр забудуцца на семдзясят гадоў, як дні аднаго валадара. Калі скончацца семдзясят гадоў, станецца Тыру, як у тым сьпеве пра распусьніцу:</verse>
				<verse number="16">«Вазьмі гусьлі, абыйдзі горад, блудніца забытая! Зайграй прыемна, памнож сьпевы, каб ізноў прыгадалі цябе!»</verse>
				<verse number="17">І станецца, калі скончацца семдзясят гадоў, ГОСПАД наведае Тыр, і ён вернецца да прыбытку свайго, і будзе распусьнічаць з усімі валадарствамі зямлі на абліччы зямлі.</verse>
				<verse number="18">І станецца, што заробак ягоны і прыбытак ягоны будуць пасьвячоныя ГОСПАДУ, і ня будуць яны зьбіраныя, і ня будуць хаваныя, бо для тых, якія жывуць перад абліччам ГОСПАДА, будзе заробак ягоны, каб яны маглі есьці ўдосталь і апранацца раскошна.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="24">
				<verse number="1">Вось, ГОСПАД пустошыць зямлю і нішчыць яе, і руйнуе аблічча ейнае, і жыхароў ейных расьцярушвае.</verse>
				<verse number="2">І што будзе з народам, тое і са сьвятаром; што са слугою, тое і з гаспадаром ягоным; што са служкай, тое і з гаспадыняй ейнай; што з тым, хто купляе, то і з тым, хто продае; што з тым, хто пазычае, тое і з тым, хто дае; што з вінаватым [грошы], тое і з павернікам, [які даў грошы] яму.</verse>
				<verse number="3">Спусташэньнем будзе спустошана зямля і рабаваньнем разрабаваная, бо ГОСПАД прамовіў гэткае слова.</verse>
				<verse number="4">Высахла, зьвяла зямля, змарнеў і зьвяў сусьвет, змарнелі магнаты народу зямлі.</verse>
				<verse number="5">І зямля апаганеная жыхарамі ейнымі, бо яны парушылі Закон, не спаўнялі пастановаў, зламалі запавет вечны.</verse>
				<verse number="6">Дзеля гэтага праклён зьядае зямлю, і пакутуюць жыхары ейныя. Дзеля гэтага чэзнуць жыхары зямлі, і засталося няшмат людзей.</verse>
				<verse number="7">Сумуе маладое віно, вяне вінаграднік, уздыхаюць усе, якія радаваліся ў сэрцы [сваім].</verse>
				<verse number="8">Заціхла вясёласьць бубнаў, змоўк гоман тых, якія весяляцца; заціхла вясёласьць гусьляў.</verse>
				<verse number="9">Ня п’юць са сьпевамі віна, згоркла сікера для тых, якія п’юць [яе].</verse>
				<verse number="10">Зруйнаваны, спустошаны горад, зачынены ўсе дамы, нельга ўвайсьці [ў іх].</verse>
				<verse number="11">Крык на вуліцах дзеля [нястачы] віна, зьнікла ўсякая радасьць, пайшла ў палон вясёласьць зямлі.</verse>
				<verse number="12">Засталася ў горадзе [толькі] пустэча, брама разьбітая ўшчэнт.</verse>
				<verse number="13">Бо станецца пасярод зямлі, паміж народаў так, як пры абтрасаньні алівак, як пры зьбіраньні [рэштак], калі скончыўся збор вінаграду.</verse>
				<verse number="14">Яны падымуць голас свой, будуць выслаўляць веліч ГОСПАДА, будуць голасна клікаць ад мора.</verse>
				<verse number="15">Дзеля гэтага слаўце ГОСПАДА на ўсходзе, і на астравах марскіх — імя ГОСПАДА, Бога Ізраіля.</verse>
				<verse number="16">З канцоў зямлі мы чуем сьпяваньне: «Слава Праведнаму!» Але я сказаў: «Я гіну, я гіну, гора мне! Ліхадзеі ліхадзейнічаюць, і, ліхадзейнічаючы, ліхадзеі ліхадзейнічаюць».</verse>
				<verse number="17">Страх, яма і пастка на цябе, жыхару зямлі!</verse>
				<verse number="18">І станецца, што той, хто ўцячэ ад крыку жаху, уваліцца ў яму, а той, хто вылезе з ямы, трапіць у пастку, бо адчыніліся вокны нябесныя і затрэсьліся падваліны зямлі.</verse>
				<verse number="19">Развальваючыся, развальваецца зямля, трушчачыся, трушчыцца зямля, дрыжучы, дрыжыць зямля.</verse>
				<verse number="20">Хістаючыся, хістаецца зямля, як п’яны, і гойдаецца, як калыска, цяжарам для яе стаўся грэх ейны; яна ўпадзе і ня ўстане.</verse>
				<verse number="21">І станецца ў той дзень, ГОСПАД наведае войска нябеснае на вышынях, і валадароў зямных на зямлі;</verse>
				<verse number="22">і будуць яны зграмаджэньнем зграмаджаныя і ўвязьненыя ў яме, і будуць кінутыя ў вязьніцу, і праз шмат дзён будуць пакараныя.</verse>
				<verse number="23">І месяц пачырванее, і сонца засароміцца, бо заваладарыць ГОСПАД Магуцьцяў на гары Сыён і ў Ерусаліме, і перад старшынямі ягонымі [будзе] слава Ягоная.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="25">
				<verse number="1">ГОСПАДЗЕ, Ты — Бог мой! Я буду ўзьвялічваць Цябе і хваліць імя Тваё, бо Ты ўчыніў цуды, выканаў намеры даўнейшыя, праўдзівыя.</verse>
				<verse number="2">Ты ператварыў горад у кучу [друзу], горад умацаваны — у руіны; палацу чужынцаў няма больш у горадзе, і ня будзе ён адбудаваны на вякі.</verse>
				<verse number="3">Дзеля гэтага будзе славіць Цябе народ моцны, горад народаў гвалтоўных будзе баяцца Цябе.</verse>
				<verse number="4">Бо Ты стаўся цьвярдыняй для беднага, цьвярдыняй для ўбогага ў бядзе ягонай, прыстанішчам ад буры, ценем ад сьпёкі, бо подых моцных як бура супраць сьцяны.</verse>
				<verse number="5">Як сьпёку ў пустыні, гэтак чужынцаў Ты супакоіў; як сьпёку [спыняе] цень хмары, Ты спыніў песьню моцных.</verse>
				<verse number="6">І зробіць ГОСПАД Магуцьцяў на гары гэтай для ўсіх народаў гасьціну [са страваў] тлустых, гасьціну з вінаў адборных, з тлустым шпікам і адборнымі вінамі найвыдатнейшымі.</verse>
				<verse number="7">І Ён зьнішчыць на гары гэтай заслону, якая закрывае ўсе плямёны, і пакрыцьцё, якое ляжыць на ўсіх народах.</verse>
				<verse number="8">Будзе зьнішчана сьмерць назаўсёды, і вытра Госпад ГОСПАД сьлязу з кожнага аблічча, і ганьбу народу Свайго здыме Ён з усёй зямлі, бо ГОСПАД прамовіў [гэта].</verse>
				<verse number="9">І скажуць у той дзень: «Вось, Бог наш, Той, на Якога мы спадзяваліся, і Ён збавіў нас! Гэта ГОСПАД, на Якога мы спадзяваліся, будзем цешыцца і радавацца са збаўленьня Ягонага!»</verse>
				<verse number="10">Бо супачыне рука ГОСПАДА на гары гэтай, а Мааў будзе стаптаны на месцы сваім, як топчуць салому ў гной.</verse>
				<verse number="11">І выцягне ён пасярод [сябе] рукі свае, як выцягвае іх той, хто плыве, каб плысьці; і [Госпад] упакорыць пыху ягоную разам з намаганьнямі рук ягоных.</verse>
				<verse number="12">І моцныя ўмацаваньні муроў тваіх Ён разваліць, пераверне і скіне на зямлю, аж у пыл.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="26">
				<verse number="1">У той дзень у зямлі Юды будзе сьпяваны гэты сьпеў: «Горад магутны ў нас! Збаўленьне Сваё Ён даў замест муроў і валоў.</verse>
				<verse number="2">Адчыніце брамы! Няхай увойдзе народ праведны, які захоўвае вернасьць.</verse>
				<verse number="3">Таго, чые думкі скіраваныя [на Цябе], Ты захоўваеш у поўным супакоі, бо ён на Цябе спадзяецца.</verse>
				<verse number="4">Спадзявайцеся на ГОСПАДА заўсёды; бо ГОСПАД, ГОСПАД, — скала вечная.</verse>
				<verse number="5">Бо Ён упакорыў тых, якія жывуць на вышынях, панізіў горад высокі, панізіў яго аж да зямлі, кінуў яго ў парахню.</verse>
				<verse number="6">Топча яго нага, ногі ўбогага, стопы бедных.</verse>
				<verse number="7">Сьцежка для праведніка простая, простыя крокі праведніка Ты робіш роўнымі.</verse>
				<verse number="8">І на сьцежцы судоў Тваіх, ГОСПАДЗЕ, мы маем надзею на Цябе. Да імя Твайго і памяці пра Цябе імкнецца душа.</verse>
				<verse number="9">Душа мая прагне Цябе ўначы, і дух мой у нутры маім шукае Цябе, бо калі суды Твае [адбываюцца] на зямлі, навучаюцца праведнасьці жыхары сусьвету.</verse>
				<verse number="10">Калі зьлітуюцца над бязбожнікам, ён не навучыцца праведнасьці, і будзе ліхадзеіць у зямлі справядлівых і ня будзе глядзець на веліч ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="11">ГОСПАДЗЕ, узнесеная рука Твая, але яны ня бачаць. Няхай убачаць і асаромяцца тыя, што зайздросьцяць народу Твайму, і няхай вагонь праглыне ворагаў Тваіх.</verse>
				<verse number="12">ГОСПАДЗЕ, Ты даеш супакой нам, бо ўсе справы нашыя Ты выканаў для нас.</verse>
				<verse number="13">ГОСПАДЗЕ, Божа наш, іншыя гаспадары, а ня Ты, панавалі над намі, але мы толькі Цябе і імя Тваё ўспамінаем.</verse>
				<verse number="14">Памёршыя не ажывуць, мёртвыя не падымуцца, бо Ты пакараў іх і зьнішчыў, і сьцёр усякую памяць пра іх.</verse>
				<verse number="15">Ты памножыў народ, ГОСПАДЗЕ, памножыў народ і праславіў Сябе, пашырыў усе межы зямлі.</verse>
				<verse number="16">ГОСПАДЗЕ, у прыгнёце мы шукалі Цябе, маліліся ціха, калі кара Твая [была] на нас.</verse>
				<verse number="17">Калі цяжарная мае нарадзіць, яна крычыць і енчыць у болю сваім, так і мы сталіся перад абліччам Тваім, ГОСПАДЗЕ!</verse>
				<verse number="18">Мы былі цяжарнымі і качаліся ад болю, але нарадзілі вецер, [нічога] не зрабілі для збаўленьня зямлі, і жыхары сусьвету не адрадзіліся.</verse>
				<verse number="19">Ажывуць памёршыя Твае, і пазабіваныя ўваскрэснуць. Абудзіцеся і сьпявайце, вы, што ляжыце ў парахне, бо раса Твая — раса сьвятла, і зямля аддасьць памёршых сваіх.</verse>
				<verse number="20">Ідзі, народзе мой, увайдзі ў пакоі свае, зачыні дзьверы свае за сабою! Схавайся на малую хвілінку, пакуль праміне гнеў Ягоны.</verse>
				<verse number="21">Бо вось, ГОСПАД выходзіць з месца Свайго, каб наведаць беззаконьне жыхароў зямлі, [кожнага] з іх. І зямля адкрые кроў, [пралітую] на ёй, і не схавае больш забітых сваіх.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="27">
				<verse number="1">У той дзень ГОСПАД наведае мячом Сваім, цяжкім і моцным Левіятана, зьмея спрытнага, Левіятана, зьмея выкрутлівага, і заб’е цмока, які ў моры.</verse>
				<verse number="2">У той дзень [скажуць]: «Вінаграднік умілаваны, сьпявайце пра яго.</verse>
				<verse number="3">Я, ГОСПАД, пільную яго, паліваю яго штохвіліны, каб [ніхто] не наведаў яго, ноччу і днём ахоўваю яго.</verse>
				<verse number="4">Я гневу не маю. Калі хто Мне дасьць церне ці асот, Я выйду на вайну з ім і спалю іх [усіх] разам.</verse>
				<verse number="5">Хіба што ён абапрэцца на Мяне, каб заключыць мір са Мною. Няхай мір заключыць са Мною!»</verse>
				<verse number="6">Прыйдзе дзень, што закарэніцца Якуб, закрасуе і разрасьцецца Ізраіль, і напоўніць аблічча зямлі пладамі.</verse>
				<verse number="7">Ці ж Ён ударыў яго так, як ударыў тых, якія ўдаралі яго? Або ці забіваў яго так, як забіў тых, якія забівалі яго?</verse>
				<verse number="8">Ты, выганяючы, выгнаў яго і судзішся з ім. Моцным подыхам Тваім Ты выкінуў яго, як у дзень усходняга ветру.</verse>
				<verse number="9">Дзеля таго праз гэта будзе адпушчана беззаконьне Якуба, і плодам гэтага будзе прыбраны грэх ягоны, калі ён возьме ўсе камяні ахвярніка [ідальскага] і раструшчыць як камяні вапнавыя, і ня будуць [больш] стаяць астарты і выявы сонца.</verse>
				<verse number="10">Бо горад умацаваны [станецца] пустэчаю, паселішчам бязлюдным і пакінутым, як пустыня. Там будуць пасьвіцца цяляты, і там будуць ляжаць і аб’ядаць галіны ягоныя.</verse>
				<verse number="11">Калі гальлё ягонае высахне, будзе адламанае, і прыйдуць жанчыны, і спаляць іх. Гэты народ неразумны, дзеля гэтага не пашкадуе яго Той, Які зрабіў яго, і ня зьлітуецца над ім Той, Які ўкшталтаваў яго.</verse>
				<verse number="12">І станецца ў той дзень, што ГОСПАД вымалаціць каласы ад ракі [Эўфрат] аж да ручая Эгіпецкага, і вы, сыны Ізраіля, усе, што да аднаго, будзеце сабраныя.</verse>
				<verse number="13">І станецца ў той дзень, што затрубяць у рог вялікі, і прыйдуць тыя, якія гінулі ў зямлі Асірыйскай, і выгнаныя ў зямлю Эгіпецкую, і будуць пакланяцца ГОСПАДУ на сьвятой гары ў Ерусаліме.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="28">
				<verse number="1">Гора кароне пыхлівасьці п’яніцаў Эфраіма, зьвялай кветцы слаўнай аздобы ягонай, якая [расьце] на вяршыні даліны ўрадлівай, ап’янеўшы ад віна!</verse>
				<verse number="2">Вось, ад ГОСПАДА [прыходзіць] дужы і магутны, як бура з градам, як гураган зьнішчальны, як паводка залеўная водаў, і кіне [яго] на зямлю рукою [сваёй].</verse>
				<verse number="3">Нагамі будзе патаптана карона пыхлівасьці п’яніцаў Эфраіма.</verse>
				<verse number="4">І станецца, што зьвялая кветка слаўнай аздобы ягонай, якая [расьце] на вяршыні даліны ўрадлівай, будзе як рана [сасьпелая] фіга перад жнівом, якую, калі нехта ўбачыць, зрывае далоняй сваёй і зьядае яе.</verse>
				<verse number="5">У той дзень ГОСПАД Магуцьцяў будзе каронай славы і велічнай дыядэмай для рэшты народу Свайго,</verse>
				<verse number="6">і духам правасудзьдзя для таго, хто сядзіць у судзе, і мужнасьцю для тых, хто адкідае [ворага] ў бітве пры браме.</verse>
				<verse number="7">А гэтыя блукаюць ад віна, і ад сікеры хістаюцца, сьвятар і прарок блукаюць ад сікеры, напіліся віна, хістаюцца ад сікеры, блукаюць у відзежы, спатыкаюцца ў пастановах [сваіх].</verse>
				<verse number="8">Бо ўсе сталы поўныя ванітаў і запэцканыя, што няма месца [чыстага].</verse>
				<verse number="9">Каго такі будзе вучыць веданьню? І каму будзе тлумачыць вучэньне? Дзяцей, аднятых ад малака? Немаўлятаў, аднятых ад грудзей?</verse>
				<verse number="10">Бо прыказаньне за прыказаньнем, прыказаньне за прыказаньнем, правіла за правілам, там крыху і там крыху.</verse>
				<verse number="11">Бо незразумелымі вуснамі і языком чужым будзе прамаўляць да народу гэтага</verse>
				<verse number="12">Той, Які сказаў ім: «Вось супачынак! Дайце супачыць змучанаму! Вось адпачынак!» Але яны не хацелі слухаць.</verse>
				<verse number="13">І было да іх слова ГОСПАДА: «Прыказаньне за прыказаньнем, прыказаньне за прыказаньнем, правіла за правілам, там крыху і там крыху», каб яны пайшлі і ўпалі на сьпіну, і разьбіліся, і каб ублуталіся, і каб былі схопленыя.</verse>
				<verse number="14">Дзеля гэтага паслухайце слова ГОСПАДА, людзі блюзьнерчыя, якія пануеце над народам гэтым, які [жыве] ў Ерусаліме.</verse>
				<verse number="15">Вы кажаце: «Мы заключылі запавет са сьмерцю і з атхланьню зрабілі дамову. Калі пройдзе біч навалы [ворагаў], ён ня дойдзе да нас, бо хлусьню мы зрабілі прыстанішчам нашым, і ў ашуканстве мы схаваліся».</verse>
				<verse number="16">Дзеля гэтага так кажа Госпад ГОСПАД: «Вось, Я кладу на Сыёне камень, камень выпрабаваны, вуглавы, каштоўны, моцна ўгрунтаваны. Хто верыць у Яго, ня будзе ўцякаць.</verse>
				<verse number="17">І Я пастаўлю суд як мерку і праведнасьць як грунтвагу, і град зьнішчыць прыстанішча хлусьні, і схоў ейны воды затопяць.</verse>
				<verse number="18">І будзе разарваны запавет ваш са сьмерцю, і дамова вашая з атхланьню не ўтрымаецца. Калі пройдзе біч навалы [ворагаў], будзеце імі стаптаныя.</verse>
				<verse number="19">Колькі разоў пойдзе [навала], схопіць вас, бо будзе яна праходзіць кожную раніцу, і ўдзень, і ўначы, і будзеце з жахам чуць вестку [гэтую].</verse>
				<verse number="20">Бо надта кароткім будзе ложак, каб [на ім] выцягнуцца, і вузкім накрыцьцё, каб [ім] накрыцца.</verse>
				<verse number="21">Бо паўстане ГОСПАД, як на гары Перацым, як у даліне ў Гібэоне, будзе Ён гневацца, каб учыніць справу Сваю, дзіўную справу Сваю, каб выканаць работу Сваю, незвычайную работу Сваю.</verse>
				<verse number="22">І цяпер не насьміхайцеся, каб не заціснуліся кайданы вашыя; бо я чуў ад Госпада, ГОСПАДА Магуцьцяў, што прызначана зьнішчэньне для ўсёй зямлі.</verse>
				<verse number="23">Прыхіліце вуха і паслухайце голас Мой, будзьце ўважлівыя, і паслухайце словы Мае!</verse>
				<verse number="24">Ці кожны дзень араты арэ для сяўбы, барануе і абрабляе ральлю сваю?</verse>
				<verse number="25">Ці ж ён, калі выраўняе аблічча ейнае, ня сее чарнуху і не рассыпае кмен? Ці ня сее ён пшаніцу і ячмень на выбраным месцы, і жыта ў межах яе?</verse>
				<verse number="26">І навучае яго пра такі парадак Бог ягоны, і вучыць яго.</verse>
				<verse number="27">Бо не малоцяць чарнухі зубцамі [жалезнымі], [колам ад возу] не качаюць па кмене, але цэпам выбіваецца чарнуха, а кмен — палкаю.</verse>
				<verse number="28">Ці таўкуць збожжа? Не бясконца малоціць яго малацьбіт, ён цягае па ім кола возу свайго, але коні ягоныя не таўкуць яго.</verse>
				<verse number="29">Гэта таксама выйшла ад ГОСПАДА Магуцьцяў, Ён даў цудоўную раду, і вялікая мудрасьць Ягоная.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="29">
				<verse number="1">Гора [табе], Арыэль, Арыэль, горад, у якім разлажыўся табарам Давід! Дадайце год да году, і ўрачыстасьці няхай скончаць свой круг.</verse>
				<verse number="2">І Я прыцісну Арыэля, і станецца смутак і стогн, і ён станецца для Мяне як вогнішча Божае.</verse>
				<verse number="3">І Я раскладу табар супраць цябе, атачу цябе валам, і пастаўлю супраць цябе вежы.</verse>
				<verse number="4">І ты будзеш паніжаны, з зямлі будзеш гаварыць, з пылу будуць гучаць словы твае, і будзе голас твой нібы пішчаньне з зямлі, і словы твае з пылу [будуць] як мармытаньне.</verse>
				<verse number="5">І будзе як дробны пыл мноства ворагаў тваіх, і мноства крыўдзіцеляў тваіх — як рассыпаная мякіна. І станецца гэта раптоўна, неспадзявана.</verse>
				<verse number="6">І наведае цябе ГОСПАД Магуцьцяў грымотамі, землятрусамі, гукам вялікім, бураю, віхураю і полымем вагню зьнішчальнага.</verse>
				<verse number="7">І будзе як сон, [як] відзеж начны, мноства ўсіх народаў, якія ваююць супраць Арыэля, і ўсе, якія ваююць супраць яго і супраць цьвярдыні ягонай і якія прыгнятаюць яго.</verse>
				<verse number="8">І будзе так, як галодны сьніць, што ён есьць, і будзіцца, і пустая душа ягоная, і як сьніць засьмягшы, што п’е, і будзіцца, і вось, ён змучаны і засьмягшая душа ягоная. Так будзе з мноствам усіх народаў, якія ваююць супраць гары Сыён.</verse>
				<verse number="9">Аслупянейце і зьдзівіцеся, заляпіце сабе [вочы] і будзьце сьляпымі, ап’янейце, але не ад віна, хістайцеся, але не ад сікеры.</verse>
				<verse number="10">Бо выліў на вас ГОСПАД духа сну, заплюшчыў вочы вашыя, і прарокаў, і галоваў вашых, і відушчых зацемрыў.</verse>
				<verse number="11">І будзе для вас кожны відзеж як словы кнігі запячатанай, якую даюць таму, які ўмее чытаць, кажучы: «Чытай яе», а той кажа: «Не магу, бо яна запячатаная».</verse>
				<verse number="12">І даюць кнігу гэтую таму, які ня ўмее чытаць, кажучы: «Чытай яе!», а ён кажа: «Я ня ўмею чытаць».</verse>
				<verse number="13">І сказаў Госпад: «За тое, што народ гэты набліжаецца да Мяне [толькі] вуснамі сваімі, і славіць Мяне губамі сваімі, а сэрца ягонае далёка ад Мяне, і страх іхні перада Мною — [толькі] прыказаньне чалавечае, якое вывучылі яны,</verse>
				<verse number="14">таму вось, Я зноў учыню дзіўнае з народам гэтым, робячы цуды і зьдзіўленьне. І загіне мудрасьць мудрацоў іхніх, і разумнасьць разумных іхніх зьнікне».</verse>
				<verse number="15">Гора тым, якія глыбока хаваюць намеры свае перад ГОСПАДАМ, і ўчынкі іхнія схаваныя ў цемры, і яны кажуць: «Хто бачыць нас і хто ведае пра нас?»</verse>
				<verse number="16">[Гэта] падступнасьць вашая! Ці можа ганчар быць зраўняны з глінаю? Ці можа твор сказаць таму, хто зрабіў яго: «Ты не зрабіў мяне»? Ці можа гаршчок сказаць ганчару свайму: «Ты нічога не разумееш»?</verse>
				<verse number="17">Хіба ня ў хуткім часе Лібан пераменіцца ў сад, а сад будзе прызнаны за лес?</verse>
				<verse number="18">І ў той дзень глухія пачуюць словы кнігі, а вочы сьляпых, [звольненыя] ад туману і цемры, убачаць,</verse>
				<verse number="19">і пакорныя павялічаць радасьць сваю ў ГОСПАДЗЕ, а ўбогія зямлі будуць цешыцца ў Сьвятым Ізраіля.</verse>
				<verse number="20">Бо зьнік крыўдзіцель, і прыйшоў канец насьмешніку, і зьнішчаныя ўсе, якія ганяліся за ліхоцьцем,</verse>
				<verse number="21">якія схілялі чалавека да грэху словамі, і якія ў браме стаўлялі пастку для судзьдзяў і зводзілі падманам праведнага.</verse>
				<verse number="22">Дзеля гэтага гэта кажа ГОСПАД, Які адкупіў Абрагама, да дому Якуба: «Ня будзе цяпер асаромлены Якуб, і не зьбялее цяпер аблічча ягонае,</verse>
				<verse number="23">бо калі ён убачыць пасярод сябе дзяцей сваіх, справу рук Маіх, ён будзе сьвяціць імя Маё, і будуць шанаваць Сьвятога Якуба, і будуць баяцца Бога Ізраіля.</verse>
				<verse number="24">І тыя, якія блукаюць духам, пазнаюць разуменьне, а тыя, якія наракаюць, навучацца розуму».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="30">
				<verse number="1">Гора сынам непаслухмяным, кажа ГОСПАД. Вы ўчыняеце раду, але без Мяне, і заключаеце дамовы, але не паводле Духу Майго, каб дадаць грэх да грэху!</verse>
				<verse number="2">Ідучы, вы зыходзіце ў Эгіпет, і не пытаецеся вуснаў Маіх, каб умацавацца ў цьвярдыні фараона і схавацца ў ценю Эгіпту.</verse>
				<verse number="3">І станецца для вас сорамам цьвярдыня фараона, а хаваньне ў ценю Эгіпту — ганьбаю,</verse>
				<verse number="4">бо князі твае былі ў Цаане, і паслы твае дайшлі аж да Ханэсу,</verse>
				<verse number="5">і ўсе яны будуць асаромленыя, бо [гэты] народ ня будзе ім карысны, і не дапаможа ім, і ня дасьць прыбытку, але будзе ім на сорам і на ганьбу.</verse>
				<verse number="6">Цяжар адносна бэгемоту паўднёвага. Праз зямлю гора і прыгнёту, адкуль ільвіца і леў, гадзюка і крылатая гадзіна, нясуць на сьпінах аслоў багацьці свае і на гарбах вярблюдаў — скарбы свае да народу, які ім ня будзе карысным.</verse>
				<verse number="7">Эгіпет надарма і марна [абяцае] дапамогу. Дзеля гэтага Я назваў яго “Рагаў, які ні на што няздатны”.</verse>
				<verse number="8">Цяпер ідзі, напішы на табліцы для іх і запішы гэта ў кнізе, каб было гэта на дзень наступны, як сьведчаньне на вякі.</verse>
				<verse number="9">Бо народ гэты бунтаўнічы, сыны хлусьлівыя, сыны, якія ня хочуць слухаць Закон ГОСПАДА,</verse>
				<verse number="10">якія кажуць відушчым: «Ня мейце відзежаў!», а прадказальнікам: «Не прадказвайце нам гэтых рэчаў справядлівых, але кажыце нам тое, што нам падабаецца, прадказвайце нам прыемнае.</verse>
				<verse number="11">Саступіце з дарогі, зыйдзіце са сьцежкі, прыбярыце ад аблічча нашага Сьвятога Ізраіля».</verse>
				<verse number="12">Дзеля гэтага гэта кажа Сьвяты Ізраіля: «Дзеля таго, што вы пагардзілі словам гэтым, а спадзяецеся на крыўду і здраду, і на іх вы абапіраецеся,</verse>
				<verse number="13">беззаконьне гэтае станецца вам як вылом [у муры], які мае ўпасьці, як схіленьне муру высокага, калі раптоўна ў момант прыходзіць падзеньне яго».</verse>
				<verse number="14">І Ён зруйнуе яго, як разьбіваецца гляк, зьлеплены [з гліны], разьбіваючы без шкадаваньня, і ня знойдзецца ад яго чаропка, у які можна было б узяць вугалёк з вогнішча або зачэрпнуць вады са студні.</verse>
				<verse number="15">Бо гэта кажа Госпад ГОСПАД, Сьвяты Ізраіля: «Калі вы навернецеся і будзеце ў супакоі, будзеце збаўленыя, бо ў сьцішанасьці і спадзяваньні будзе сіла вашая». Але вы не захацелі.</verse>
				<verse number="16">І вы сказалі: «Не, бо мы на конях уцячэм». Таму будзеце ўцякаць. «На хуткіх [калясьніцах] паімчым». Таму будуць хуткімі тыя, якія пагоняцца за вамі.</verse>
				<verse number="17">Тысяча [спалохаецца] пагрозы аднаго, ад пагрозы пяцёх будзеце ўцякаць, аж застанецца [рэшта] ад вас як тронак на вяршыні гары і як знак на ўзгорку.</verse>
				<verse number="18">Дзеля гэтага чакае ГОСПАД, каб зьлітавацца над вамі, і дзеля гэтага Ён узнімецца, каб зьлітавацца над вамі, бо ГОСПАД — Бог правасудзьдзя. Шчасьлівыя ўсе, якія на Яго спадзяюцца.</verse>
				<verse number="19">Бо ты, народ на Сыёне, які жывеш у Ерусаліме, ня будзеш плакаць, бо Ён зьлітуецца на табою на голас крыку твайго; як толькі пачуе, адкажа табе.</verse>
				<verse number="20">І дасьць табе Госпад хлеб у прыгнёце і ваду ў бядзе, і больш не адвернецца ад цябе настаўнік твой, і вочы твае будуць бачыць настаўніка твайго.</verse>
				<verse number="21">І вушы твае будуць чуць за сабой слова, якое кажа: «Вось шлях, ідзіце па ім», калі ты збочыш направа ці налева.</verse>
				<verse number="22">І ты будзеш лічыць нячыстым срэбнае абіцьце балванаў тваіх і залатое адзеньне ідалаў тваіх. Выкінеш іх як брудную анучу, і скажаш: «Прэч».</verse>
				<verse number="23">І Ён дасьць дождж на насеньне тваё, якое ты пасеяў на палетку тваім, і хлеб ураджаю зямлі будзе сытны і пажыўны. У той дзень чарада твая будзе пасьвіцца на пашах шырокіх.</verse>
				<verse number="24">Валы твае і аслы, якія абрабляюць зямлю, будуць карміцца мяшанкай сакавітай, якую правеялі лапатай і веялкай.</verse>
				<verse number="25">І на кожнай гары высокай, і па кожным узгорку ўзвышаным будуць ручаі і струмяні вады ў дзень вялікага бою, калі ўпадуць вежы.</verse>
				<verse number="26">І будзе сьвятло месяца як сьвятло сонца, а сьвятло сонца будзе сямікроць [ясьнейшае], чым сьвятло сямі дзён, у дзень, калі ГОСПАД перавяжа раны народу Свайго і загоіць сінякі ад удараў Сваіх.</verse>
				<verse number="27">Вось, імя ГОСПАДА прыходзіць здалёк, палае гнеў Ягоны і ўзьнімаецца цяжка, вусны Ягоныя поўныя абурэньня, а язык Ягоны — як агонь, які [ўсё] зьядае.</verse>
				<verse number="28">Подых Ягоны як паводка, вір якой дасягае шыі, каб прасеяць народы сітам загубы і ўкласьці цуглі ў шчэлепы народаў.</verse>
				<verse number="29">Сьпеў будзе ў вас як у ноч сьвяткаваньня ўрачыстасьці, і радасьць сэрца — як у таго, хто сьпяшаецца пры гуках жалейкі на гару ГОСПАДА да Скалы Ізраіля.</verse>
				<verse number="30">І ГОСПАД дасьць пачуць голас Свой магутны, і моц рамяна Свайго пакажа ў выбуху гневу і ў полымі вагню, які [ўсё] зьядае, у буры і навальніцы, і ў градзе камянёў.</verse>
				<verse number="31">Бо ад голасу ГОСПАДА спалохаецца Асірыя і будзе дубцом пабітая.</verse>
				<verse number="32">І кожны ўдар кія будзе для яе карай, якую ГОСПАД спашле на яе пры граньні бубнаў і гусьляў; і Ён будзе змагацца з ёю ў баях зацятых.</verse>
				<verse number="33">Бо здаўна ўжо прыгатаваны Тафэт, таксама прызначаны для валадара, глыбокі і шырокі, вогнішча вагню, і дрэва шмат; і подых ГОСПАДА як струмень серкі распаліць яго.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="31">
				<verse number="1">Гора тым, якія зыходзяць у Эгіпет па дапамогу. Яны абапіраюцца на коней, спадзяюцца на калясьніцы, бо іх шмат, і на коньнікаў, бо яны вельмі моцныя, але не глядзяць на Сьвятога Ізраіля, і ГОСПАДА не шукаюць.</verse>
				<verse number="2">Але Ён у мудрасьці Сваёй, прыводзіць ліха, і слова Свайго не адменіць. І Ён паўстане супраць дому бязбожнікаў і супраць дапамогі тых, якія робяць беззаконьне.</verse>
				<verse number="3">Бо Эгіпет — чалавек, а ня Бог; і коні іхнія — гэта цела, а ня дух! І ГОСПАД узьніме руку Сваю, і спатыкнецца той, які дапамагае, і ўпадзе той, якому дапамагаюць, і ўсе яны разам загінуць.</verse>
				<verse number="4">Бо гэта сказаў ГОСПАД да мяне: «Як леў і львянятка мурчыць над здабычай сваёй, калі супраць яго зьбіраецца грамада пастухоў, і ён не палохаецца голасу іхняга, не пужаецца гармідару іхняга, так ГОСПАД Магуцьцяў зыйдзе, каб ваяваць на гары Сыён і на ўзгорку ейным.</verse>
				<verse number="5">Як птушкі, якія лётаюць [над гняздом], так ГОСПАД Магуцьцяў заслоніць Ерусалім, засланяючы яго, і вызваліць, і пашкадуе, і выратуе».</verse>
				<verse number="6">Вярніцеся да Таго, ад Каго вы далёка адыйшліся, сыны Ізраіля!</verse>
				<verse number="7">Бо ў той дзень кожны адкіне ідалаў сваіх срэбных і ідалаў сваіх залатых, якіх зрабілі на грэх рукі вашыя.</verse>
				<verse number="8">І ўпадзе Асірыя не ад мяча мужа, і ня меч чалавечы заб’е яе. І ўцячэ яна перад абліччам мяча, і юнакі ейныя стануцца нявольнікамі.</verse>
				<verse number="9">І скала ейная ад страху ўпадзе, і князі ейныя спалохаюцца знаку [пераможцы], кажа ГОСПАД, Які [мае] агонь на Сыёне, а печ — у Ерусаліме.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="32">
				<verse number="1">Вось, валадар будзе панаваць у праведнасьці, і князі кіраваць будуць у правасудзьдзі.</verse>
				<verse number="2">І будзе кожны з іх як сховішча ад ветру і як заслона ад буры, як струмяні вады ў пустыні, як цень цяжкай скалы на зямлі спрагнёнай.</verse>
				<verse number="3">І ня будуць заплюшчаныя вочы тых, якія бачаць, а вушы тых, якія слухаюць, будуць чуць.</verse>
				<verse number="4">І сэрца лёгкадумных зразумее веданьне, а язык невымоўных будзе гаварыць выразна.</verse>
				<verse number="5">Дурань ня будзе ўжо называны шляхетным, і пра ашуканца ня будуць казаць як пра дастойнага.</verse>
				<verse number="6">Бо дурань прамаўляе недарэчнасьці, а сэрца ягонае ўчыняе беззаконьне, каб рабіць нягоднае і гаварыць блюзьнерства супраць ГОСПАДА, каб душу галоднага пазбавіць [хлеба] і ня даць пітва спрагнёнаму.</verse>
				<verse number="7">Ашуканствы ашуканца ліхія, ён задумляе падступнае, каб загубіць бедных словамі хлусьлівымі, калі ўбогі будзе прамаўляць пра суд.</verse>
				<verse number="8">А шляхетны [чалавек] думае шляхетна і сам трымаецца [рэчаў] шляхетных.</verse>
				<verse number="9">Жанчыны бестурботныя, устаньце, паслухайце голас Мой. Дочкі самаўпэўненыя, прыхіліце вуха да слова Майго.</verse>
				<verse number="10">Праз год і некалькі дзён вы будзеце дрыжаць, самаўпэўненыя, бо скончыўся збор вінаграду, і [другі] збор пладоў ня прыйдзе.</verse>
				<verse number="11">Турбуйцеся, бестурботныя, дрыжыце, самаўпэўненыя! Распраніцеся і станьце голымі, падперажыце сьцёгны вашыя [лахманамі].</verse>
				<verse number="12">Біце сябе ў грудзі з прычыны поля прывабнага, з прычыны вінаградніку ўрадлівага,</verse>
				<verse number="13">з прычыны зямлі народу Майго, на якую зыходзяць церні і асот, з прычыны ўсіх дамоў радасьці, з прычыны гораду вясёлага.</verse>
				<verse number="14">Бо палац будзе пакінуты, гоман гораду спыніцца; Афэль і вежа стануцца пячорамі на вякі, радасьцю для дзікіх аслоў і выганам для чародаў,</verse>
				<verse number="15">аж пакуль будзе выліты на нас Дух з вышыні. І станецца пустыня садам, а сад будзе лічыцца лесам.</verse>
				<verse number="16">І будзе жыць у пустыні суд, а праведнасьць будзе сядзець у садзе.</verse>
				<verse number="17">І будзе працаю праведнасьці мір, а плодам праведнасьці — спакой і бясьпека на вякі.</verse>
				<verse number="18">І будзе жыць народ Мой у сядзібе супакою і ў сялібах бясьпечных, і ў месцах супачыну зацішных,</verse>
				<verse number="19">хоць будзе падаць град і паваліць лес, а горад зыйдзе ў нізіну.</verse>
				<verse number="20">Шчасьлівыя вы, якія сееце пры ўсіх водах, адпускаючы [на волю] ногі валоў і аслоў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="33">
				<verse number="1">Гора табе, спусташыцель, хоць ты ня быў спустошаны; і табе, рабаўнік, хоць ты ня быў абрабаваны. Калі скончыш пустошыць, цябе спустошаць, калі скончыш рабаваць, цябе абрабуюць.</verse>
				<verse number="2">ГОСПАДЗЕ, зьлітуйся над намі, мы на Цябе спадзяемся. Будзь нашым рамяном шторанку і збаўленьнем нашым у час уціску.</verse>
				<verse number="3">На голас пагрозы [Тваёй] уцякаюць плямёны, ад вывышэньня Твайго рассыпаюцца народы.</verse>
				<verse number="4">Будуць зьбіраць здабычу, як зьбіраюць вусеняў, кінуцца на яе, як кідаецца саранча.</verse>
				<verse number="5">Узвышаны ГОСПАД, бо жыве на вышынях, Ён напоўніць Сыён судом і праведнасьцю.</verse>
				<verse number="6">І будзе бясьпечны час твой, багацьцем збаўленьня [будзе] мудрасьць і веданьне. Страх ГОСПАДАЎ будзе скарбам ягоным.</verse>
				<verse number="7">Вось, ваяры крычаць на вуліцы, паслы міру плачуць горка.</verse>
				<verse number="8">Апусьцелі гасьцінцы, няма падарожных на шляхах, [вораг] зламаў запавет, зьняважыў гарады, не зважае на чалавека.</verse>
				<verse number="9">Сумуе, марнее зямля, Лібан асаромлены і зьвяў, Шарон стаўся як стэп, Башан і Кармэль павысыхалі.</verse>
				<verse number="10">«Цяпер Я паўстану, кажа ГОСПАД, цяпер узьнімуся, цяпер буду ўзьнесены высока.</verse>
				<verse number="11">Вы зачнеце сена, народзіце салому: подых ваш як агонь паглыне вас.</verse>
				<verse number="12">І стануцца народы як паленая вапна, і як сьцятая цярніна будуць спалены ў вагні.</verse>
				<verse number="13">Паслухайце тыя, што далёка, што Я зрабіў, і пазнайце тыя, што блізка моц Маю!»</verse>
				<verse number="14">Спалохаліся грэшнікі на Сыёне, ахапіў жах крывадушнікаў: «Хто з нас вытрывае пры вагні, які [ўсё] зьядае? Хто з нас вытрывае ў полымі вечным?»</verse>
				<verse number="15">Хто ходзіць у праведнасьці і гаворыць праўдзіва, хто брыдзіцца прыбыткам з рабаваньня, хто стрымлівае далоні свае, каб прымаць хабар, хто затыкае вушы свае, каб ня чуць пра [праліцьцё] крыві, і заплюшчвае вочы, каб ня бачыць зло,</verse>
				<verse number="16">той будзе жыць на вышынях, і ўмацаваньні на скалах [будуць] сховішчам ягоным, будзе дадзены яму хлеб ягоны і вада ягоная [будзе] ў яго напэўна.</verse>
				<verse number="17">Валадара ў прыгажосьці Ягонай убачаць вочы твае, ты будзеш глядзець на зямлю далёкую.</verse>
				<verse number="18">Сэрца тваё будзе ўзгадваць пра страх: «Дзе той, які лічыў? Дзе той, які важыў? Дзе той, які аглядаў вежы?»</verse>
				<verse number="19">Ты больш ня ўбачыш народу нахабнага, народу з невыразнай мовай, якую [цяжка] слухаць, з языком насьмешлівым, які [цяжка] зразумець.</verse>
				<verse number="20">Паглядзі на Сыён, горад урачыстасьцяў нашых! Вочы твае будуць бачыць Ерусалім, сялібу бясьпечную, намёт, які не пахісьнецца, калкі якога ня зрушацца і вяроўкі якога не парвуцца.</verse>
				<verse number="21">Бо там у нас — велічны ГОСПАД замест рэкаў і каналаў шырокіх. Не плыве на іх лайба на вёслах, і вялізны карабель не праплыве.</verse>
				<verse number="22">Бо ГОСПАД — Судзьдзя наш, ГОСПАД — Заканадаўца наш, ГОСПАД — Валадар наш; Ён збавіць нас.</verse>
				<verse number="23">Расьцягнуліся вяроўкі твае, ня могуць трымаць мачту, не напінаюць ветразя. Тады падзеляць здабычу вялікую, кульгавыя будуць рабаваць нарабаванае.</verse>
				<verse number="24">І [ніводзін] жыхар ня скажа: «Я хворы». Народу, які жыве там, будуць адпушчаны беззаконьні.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="34">
				<verse number="1">Наблізьцеся, народы, каб пачуць! І вы, плямёны, зважайце! Няхай чуе зямля і ўсё, што напаўняе яе, сусьвет і ўсё, што ў ім жыве!</verse>
				<verse number="2">Бо ГОСПАД у гневе супраць усіх народаў і ў абурэньні супраць усяго войска іхняга. Ён зрабіў іх клятваю і аддаў іх на загубу.</verse>
				<verse number="3">І забітыя іхнія будуць параскіданыя, і ад трупаў іхніх будзе ўздымацца смурод; і размокнуць горы ад крыві іхняй.</verse>
				<verse number="4">І пазьнікае ўсё войска нябеснае, і скруціцца неба як [скрутак] кніжны, і ўсе зоркі іхнія пападаюць, як падае лістота з лазы вінаграднай, і як падаюць [плады] з дрэва фігавага.</verse>
				<verse number="5">Бо ап’янеў на небе меч Мой. Вось, ён зыходзіць на Эдом, на народ, які Я аддаў на клятву, на суд.</verse>
				<verse number="6">Меч ГОСПАДА поўны крыві, насычаны тлушчам, крывёй ягнятаў і казлоў, тлустасьцю нырак бараноў, бо для ГОСПАДА ахвяра ў Боцры, разьня вялікая ў зямлі Эдом.</verse>
				<verse number="7">І падаюць бугаі [разам] з імі, і цяляты [разам] з быкамі, і будзе напоена зямля іхняя крывёю, і парахно іхняе будзе насычана тлустасьцю,</verse>
				<verse number="8">бо [гэта] — дзень помсты ГОСПАДА, год адплаты за спрэчку супраць Сыёну.</verse>
				<verse number="9">І заменяцца ручаі ягоныя ў смалу, а пыл ягоны — у серку, і станецца зямля ягоная смалою, што палае.</verse>
				<verse number="10">Ня згасьне яна ані ўдзень, ані ўначы, і дым ейны будзе падымацца на вякі. З пакаленьня ў пакаленьне будзе спустошана, і на вякі вякоў ніхто праз яе ня пройдзе.</verse>
				<verse number="11">Пэлікан і вожык абжывуцца ў ёй, пугач і крумкач будуць жыць у ёй, і будзе расьцягнута над ёю мерная вяроўка спусташэньня і камень [грунтвагі] зьнішчэньня.</verse>
				<verse number="12">Кіраўнікоў ейных ня будзе там, і не абвесьцяць валадарства, і ўсе князі ейныя будуць нічым.</verse>
				<verse number="13">І вырастуць церні ў палацах ейных, асот і крапіва — у замках ейных, і станецца яна сялібай цмокаў і загарадкай для страусаў.</verse>
				<verse number="14">І будуць сустракацца зьвяры пустыні з шакаламі, і казёл будзе клікаць сябра свайго; там ліліт супакоіцца і знойдзе для сябе адпачынак.</verse>
				<verse number="15">Там зробіць гняздо кобра, і будзе класьці яйкі, і будзе выседжваць [іх], будзе грэць іх у ценю ейным. Там будуць каршуны зьбірацца адзін да аднаго.</verse>
				<verse number="16">Пашукайце ў кнізе ГОСПАДА і чытайце: «Аніводнага з іх ня будзе бракаваць, адзін аднаго ня будзе шукаць, бо вусны [Госпада] загадалі і Дух Ягоны, Ён іх сабраў.</verse>
				<verse number="17">І Ён кінуў для іх жэрабя, і рука Ягоная разьдзяліла [зямлю] для іх мернай вяроўкай, і яны ўспадкаемяць яе на вякі, і з пакаленьня ў пакаленьне будуць жыць на ёй».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="35">
				<verse number="1">Няхай весяліцца пустыня і [зямля] сухая, няхай радуецца стэп і няхай красуе як нарцыс!</verse>
				<verse number="2">Няхай, квітнеючы, заквітнее і няхай радуецца з ускліканьнямі і сьпяваньнем, бо слава Лібану дадзена ёй, прыгажосьць Кармэлю і Шарону. Яны ўбачаць славу ГОСПАДА, веліч Бога нашага.</verse>
				<verse number="3">Умацуйце рукі зьнясіленыя і калені самлелыя зрабіце моцнымі.</verse>
				<verse number="4">Кажыце палахлівым сэрцам: «Будзьце моцнымі, ня бойцеся! Вось Бог ваш, помста надыходзіць, адплата Божая. Ён Сам прыйдзе і збавіць вас».</verse>
				<verse number="5">Тады расплюшчацца вочы сьляпых, і вушы глухіх адкрыюцца.</verse>
				<verse number="6">Тады кульгавы будзе скакаць як алень, і засьпявае язык нямога, бо пацякуць воды ў пустыні і струмяні ў стэпе.</verse>
				<verse number="7">І станецца выпаленая [зямля] возерам, а засьмягшая [зямля] — крыніцай вады, і ў логавішчах цмокаў, дзе месца супачынку іхняга, вырастуць трысьнёг і чарот.</verse>
				<verse number="8">І будзе там гасьцінец і шлях, і назавуць яго шляхам сьвятым, і ня будзе хадзіць па ім нячысты, і будзе ён толькі для іх, і неразумны не заблукае, калі пойдзе шляхам [гэтым].</verse>
				<verse number="9">Ня будзе там ільва, і драпежны зьвер ня ўзыйдзе на яго, і ня знойдзецца там, але будуць хадзіць там адкупленыя.</verse>
				<verse number="10">І вернуцца выбаўленыя ГОСПАДАМ, і ўзыйдуць на Сыён са сьпяваньнем, і радасьць вечная будзе на галовах іхніх. Вясёласьць і радасьць будуць з імі, смутак і стагнаньне ўцякуць [ад іх].</verse>
			</chapter>
			<chapter number="36">
				<verse number="1">І сталася ў чатырнаццатым годзе валадара Эзэкіі, пайшоў Санхерыў, валадар Асірыі, на ўсе ўмацаваныя гарады Юды і здабыў іх.</verse>
				<verse number="2">І паслаў валадар Асірыі з Ляхішу Рабсака з войскам вялікім у Ерусалім да валадара Эзэкіі. І стаў [Рабсак] пры канале верхняй сажалкі, на дарозе Поля Валюшніка.</verse>
				<verse number="3">І выйшлі да яго Эліякім, сын Хількіі, які [быў] загадчык палацу, і Шэўна, пісар, і Ёах, сын Асафа, канцлер.</verse>
				<verse number="4">І сказаў ім Рабсак: «Скажыце Эзэкіі: “Гэта кажа валадар вялікі, валадар Асірыі. Што гэта за надзея, на якую ты спадзяешся?</verse>
				<verse number="5">Няўжо ты думаеш, што словы вуснаў [заменяць] раду і сілу для вайны? На каго ты спадзяешся цяпер, што збунтаваўся супраць мяне?</verse>
				<verse number="6">Вось, ты спадзяешся на Эгіпет, на гэтую трысьціну паламаную, якая, калі хто на яе абапрэцца, убіваецца ў далонь і прабівае яе. Такі фараон, валадар Эгіпту, для ўсіх, якія на яго спадзяюцца.</verse>
				<verse number="7">А калі ты скажаш мне: “На ГОСПАДА, Бога нашага, мы спадзяемся”, дык ці ж Ён ня той, якога вышыні і ахвярнікі пазносіў Эзэкія і сказаў Юдзе і Ерусаліму: “Перад гэтым [толькі] ахвярнікам будзеце пакланяцца”?</verse>
				<verse number="8">А цяпер заключы дамову з гаспадаром маім, валадаром Асірыі, і я дам табе дзьве тысячы коней, калі зможаш знайсьці для іх вершнікаў.</verse>
				<verse number="9">Як ты прагоніш хоць аднаго з найменшых слугаў гаспадара майго? А ты спадзяваўся на Эгіпет, што атрымаеш калясьніцы і коней!</verse>
				<verse number="10">І цяпер, ці ж не бяз [волі] ГОСПАДА я прыйшоў у зямлю гэтую, каб зьнішчыць яе. ГОСПАД сказаў мне: “Выйдзі супраць зямлі гэтай і зьнішчы яе”».</verse>
				<verse number="11">І сказалі Эліякім, Шэўна і Ёах Рабсаку: «Гавары да слугаў тваіх па-арамейску, бо мы разумеем, не гавары да нас па-юдэйску ў вушы людзей, якія на мурах».</verse>
				<verse number="12">І сказаў Рабсак: «Ці ж да гаспадара твайго і да цябе паслаў мяне гаспадар мой, каб прамовіць словы гэтыя? Ці ж не да людзей, якія сядзяць на мурах і будуць есьці кал свой і піць ваду ног сваіх з вамі?»</verse>
				<verse number="13">І стаў Рабсак, і закрычаў моцным голасам па-юдэйску, і сказаў: «Слухайце словы валадара вялікага, валадара Асірыі!</verse>
				<verse number="14">Гэта кажа валадар. Няхай не падманвае вас Эзэкія, бо ён ня можа выратаваць вас.</verse>
				<verse number="15">Няхай не абнадзейвае вас Эзэкія ГОСПАДАМ, кажучы: “Ратуючы, выратуе нас ГОСПАД, і горад гэты ня будзе аддадзены ў рукі валадара Асірыі”.</verse>
				<verse number="16">Ня слухайце Эзэкіі, бо так кажа валадар Асірыі: “Заключыце са мною мір і выйдзіце да мяне, і будзеце есьці кожны [плады] вінаградніку свайго і дрэва фігавага свайго, і будзеце піць ваду, кожны са студні сваёй,</verse>
				<verse number="17">аж пакуль я не прыйду і не вазьму вас у зямлю, [падобную] да зямлі вашай, зямлю збожжа і маладога віна, зямлю хлеба і вінаграднікаў”.</verse>
				<verse number="18">Толькі няхай вас не падманвае Эзэкія, кажучы: “ГОСПАД выратуе нас”. Ці ж богі народаў выратавалі кожны зямлю сваю ад рукі валадара Асірыі?</verse>
				<verse number="19">Дзе богі Хамату і Арпаду? Дзе богі Сэфарваіму? Ці выратавалі яны Самарыю ад рукі маёй?</verse>
				<verse number="20">Хто з усіх багоў гэтых земляў уратавалі зямлю сваю ад рукі маёй? Дык ці ж уратуе ГОСПАД Ерусалім ад рукі маёй?”»</verse>
				<verse number="21">І яны маўчалі, і не адказалі яму ані слова, бо так загадаў ім валадар і сказаў: «Не адказвайце яму!»</verse>
				<verse number="22">І прыйшлі Эліякім, сын Хількіі, які быў [загадчык] палацу, і Шэўна, пісар, і Ёах, сын Асафа, канцлер, да Эзэкіі, разьдзёршы шаты, і пераказалі яму словы Рабсака.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="37">
				<verse number="1">І сталася, калі пачуў [гэта] валадар Эзэкія, разьдзёр шаты свае, апрануўся ў зрэбніцу і пайшоў у Дом ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="2">І паслаў ён Эліякіма, які быў [загадчык] палацу, і Шэўну, пісара, і старэйшых сьвятароў, апранутых у зрэбніцу, да прарока Ісаі, сына Амоса,</verse>
				<verse number="3">і яны сказалі яму: «Гэта кажа Эзэкія: “Дзень гэты — дзень гора, і кары, і ганьбы, бо прыйшлі сыны, каб нарадзіцца, але няма сілы, каб нарадзіць.</verse>
				<verse number="4">Можа, ГОСПАД, Бог твой, пачуе словы Рабсака, якога паслаў валадар Асірыі, гаспадар ягоны, каб зьневажаць Бога Жывога, і ГОСПАД, Бог твой, пакарае яго за словы, якія чуў? А ты ўзьнясі малітву за рэшту, якая яшчэ засталася”».</verse>
				<verse number="5">І прыйшлі слугі валадара Эзэкіі да Ісаі.</verse>
				<verse number="6">І сказаў ім Ісая: «Гэта скажыце гаспадару вашаму: “Так кажа ГОСПАД. Ня бойся словаў, якія ты чуў, якімі слугі валадара Асірыі зьневажалі Мяне.</verse>
				<verse number="7">Вось, Я спашлю да яго духа, і ён пачуе вестку, і вернецца ў зямлю сваю, і Я ўдару яго мячом у зямлі ягонай”».</verse>
				<verse number="8">І вярнуўся Рабсак, і знайшоў валадара Асірыі, які здабываў Лібну, бо пачуў, што ён адыйшоў з-пад Ляхішу.</verse>
				<verse number="9">І пачуў [валадар] пра Тыргака, валадара Кушу, што сказалі: «Ён выйшаў ваяваць супраць цябе». І ён пачуў гэта, і паслаў пасланцоў да Эзэкіі, кажучы:</verse>
				<verse number="10">«Гэта скажыце Эзэкіі, валадару Юды: “Няхай ня зводзіць цябе Бог твой, на Якога ты спадзяешся, кажучы: “Ня будзе аддадзены Ерусалім у рукі валадара Асірыі”.</verse>
				<verse number="11">Вось, ты чуў, што зрабілі валадары Асірыі з усімі землямі, прызначаючы іх на загубу, а ты ці зможаш захавацца?</verse>
				<verse number="12">Ці выратавалі богі тых народаў, якія зьнішчылі бацькі мае, Газан, Харан, Рэцэф і сыноў Эдэну, якія ў Тэлясары?</verse>
				<verse number="13">Дзе валадар Хамату і валадар Арпаду, і валадар гарадоў Сэфарваіму, Гэны і Іввы?”»</verse>
				<verse number="14">І ўзяў Эзэкія ліст гэты з рук пасланцоў, і прачытаў яго, і ўвайшоў у Дом ГОСПАДА, і разгарнуў яго перад абліччам ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="15">І маліўся Эзэкія да ГОСПАДА, кажучы:</verse>
				<verse number="16">«ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля, Які сядзіш на херувімах! Ты — адзіны Бог над усімі валадарствамі зямлі, Ты стварыў неба і зямлю.</verse>
				<verse number="17">Нахілі, ГОСПАДЗЕ, вуха Тваё і пачуй; адкрый, ГОСПАДЗЕ, вочы Твае і пабач! І выслухай усе словы Санхерыва, якія ён паслаў, каб зьневажаць Бога Жывога!</verse>
				<verse number="18">Праўда, ГОСПАДЗЕ, што валадары Асірыі зьнішчылі ўсе народы і землі іхнія.</verse>
				<verse number="19">У вагонь яны кінулі багоў іхніх, бо яны не былі багамі, але творамі рук чалавечых, дрэвам і камянём, і зьнішчылі іх.</verse>
				<verse number="20">А цяпер, ГОСПАДЗЕ, Божа наш, збаў нас ад рукі ягонай, і няхай ведаюць усе валадары зямлі, што Ты, ГОСПАДЗЕ, — адзіны Бог!»</verse>
				<verse number="21">І паслаў Ісая, сын Амоса, да Эзэкіі, кажучы: «Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “[Я пачуў тое], пра што ты маліўся да Мяне адносна Санхерыва, валадара Асірыі”.</verse>
				<verse number="22">Вось слова, якое прамовіў ГОСПАД пра яго: “Насьміхаецца з цябе, пагарджае табою дзяўчына, дачка Сыёну. За табою ківае галавой дачка Ерусаліму.</verse>
				<verse number="23">Каго зьневажаў ты і на Каго блюзьніў? Супраць Каго падняў ты голас і ўверх узьняў вочы твае? Супраць Сьвятога Ізраіля!</verse>
				<verse number="24">Праз рукі слугаў тваіх ты зьневажаў Госпада і казаў: “З мноствам калясьніцаў маіх я ўзыйшоў на горы высокія, на схілы Лібану, і выразаў гонкія кедры ягоныя, і найпрыгажэйшыя кіпарысы ягоныя, і дайшоў аж да вяршыняў ягоных, у нетры садоў ягоных.</verse>
				<verse number="25">Я капаю [студню] і п’ю ваду, і высушваю стопамі ног маіх усе рэкі Эгіпецкія”.</verse>
				<verse number="26">Хіба ты ня чуў, што даўно Я зрабіў гэта, у дні старадаўнія Я прызначыў гэта, а цяпер зьдзяйсняю, што ты нішчыш гарады ўмацаваныя, ператвараючы іх у купу друзу.</verse>
				<verse number="27">Жыхары іхнія [маюць] рукі слабыя, [яны] стрывожаныя і зьбянтэжаныя; і сталіся як сена ў полі, як зеляніна маладая і як трава на даху, спаленая перш, чым сасьпела.</verse>
				<verse number="28">Ці ты сядзіш, ці выходзіш, ці ўваходзіш — Я ведаю, і [ведаю] злоснасьць тваю адносна Мяне.</verse>
				<verse number="29">За тое, што ты злуешся на Мяне і што пыха твая дайшла да вушэй Маіх, Я ўкладу кальцо Маё ў ноздры твае і цуглі Мае ў рот твой, і выведу цябе на дарогу, па якой ты прыйшоў”.</verse>
				<verse number="30">А для цябе, [Эзэкія], такі знак: “Ешце ў гэтым годзе тое, што засталося ад сабранага [зерня], а ў другі год — тое, што само вырасьце, а ў трэці год сейце і зьбірайце, садзіце вінаграднікі і ешце плады іхнія.</verse>
				<verse number="31">І тое, што застанецца з дому Юды, пусьціць корань у глыб і дасьць плод угару.</verse>
				<verse number="32">Бо з Ерусаліму выйдзе рэшта, і збаўленыя — з гары Сыён. Рэўнасьць ГОСПАДА Магуцьцяў зробіць гэта”.</verse>
				<verse number="33">Дзеля гэтага гэта кажа ГОСПАД пра валадара Асірыі: “Ня ўвойдзе ён у горад гэты, і ня выпусьціць ён туды стралы; і не наставіць супраць яго шчыт, і не насыпле кругом яго валу.</verse>
				<verse number="34">Шляхам, якім ён прыйшоў, вернецца, і ў горад гэты ня ўвойдзе, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="35">Я абараню горад гэты і выратую яго дзеля Сябе і дзеля Давіда, слугі Майго”».</verse>
				<verse number="36">І выйшаў анёл ГОСПАДА, і забіў у табары Асірыйцаў сто восемдзясят пяць тысячаў [чалавек]. І ўсталі раніцаю, і вось, усе яны мёртвыя.</verse>
				<verse number="37">І Санхерыў, валадар Асірыі, сабраў [табар] і адыйшоў, і вярнуўся, і затрымаўся ў Нініве.</verse>
				<verse number="38">І сталася, калі ён пакланяўся ў доме Нісроха, бога свайго, Адрамэлех і Шарэцэр, сыны ягоныя, забілі яго мячом і ўцяклі ў зямлю Арарат. І сын ягоны Эсар-Хадон, заваладарыў пасьля яго.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="38">
				<verse number="1">У тыя дні захварэў Эзэкія сьмяротна. І прыйшоў да яго прарок Ісая, сын Амоса, і сказаў яму: «Гэта кажа ГОСПАД: “Дай загад пра дом твой, бо ты паміраеш і ня будзеш жыць”».</verse>
				<verse number="2">І павярнуў Эзэкія аблічча сваё да сьцяны, і маліўся да ГОСПАДА,</verse>
				<verse number="3">і казаў: «О, ГОСПАДЗЕ, узгадай, што я хадзіў перад абліччам Тваім у праўдзе і са шчырым сэрцам і рабіў тое, што добрае ў вачах Тваіх». І плакаў Эзэкія плачам вялікім.</verse>
				<verse number="4">І было слова ГОСПАДА да Ісаі, кажучы:</verse>
				<verse number="5">«Ідзі і скажы Эзэкіі: “Гэта кажа ГОСПАД, Бог Давіда, бацькі твайго. Я пачуў малітву тваю, убачыў сьлёзы твае. Вось, Я дадам да дзён тваіх пятнаццаць гадоў,</verse>
				<verse number="6">і выратую ад рукі валадара Асірыі цябе і горад гэты, і абараню горад гэты.</verse>
				<verse number="7">І гэта вось будзе табе на знак ад ГОСПАДА, што ГОСПАД выканае слова гэтае, якое Ён прамовіў.</verse>
				<verse number="8">Вось, Я вярну цень [сонечны] на дзесяць ступеняў, па якіх сонца ўжо зыйшло па ступенях Ахаза”». І вярнулася сонца на дзесяць ступеняў, па якіх [ужо] зыйшло.</verse>
				<verse number="9">Напісанае Эзэкіем, валадаром Юды, калі ён быў захварэў і акрыяў ад хваробы сваёй:</verse>
				<verse number="10">«Я сказаў: “У палове дзён маіх мушу ісьці да брамы апраметнай, я пазбаўлены рэшты гадоў маіх”.</verse>
				<verse number="11">Я сказаў: “Я ня ўбачу ГОСПАДА, ГОСПАДА ў зямлі жывых; і ня буду больш бачыць чалавека сярод тых, што жывуць у сьвеце”.</verse>
				<verse number="12">Жытло маё разабрана і перанесена [далёка] ад мяне як намёт пастухоў. Я зьвіваю, як ткач, жыцьцё маё, як нітку ад асновы Ён адрывае мяне, з дня да ночы Ён сканчвае [жыцьцё] маё.</verse>
				<verse number="13">Я крычаў аж да раніцы. Як леў Ён скрышыў усе косткі мае. З дня да ночы Ён сканчвае [жыцьцё] маё.</verse>
				<verse number="14">Я пішчу як ластаўка, як журавель, уздыхаю як галубка, стаміліся вочы мае, [углядаючыся] ўгору. ГОСПАДЗЕ, я прыгнечаны, паручыся за мяне!</verse>
				<verse number="15">Што я маю сказаць? Ён што сказаў, тое і ўчыніў мне! Буду паволі ісьці праз усе гады мае ў горычы душы маёй.</verse>
				<verse number="16">ГОСПАДЗЕ, гэтым жывуць [людзі] і ў-ва ўсім гэтым — жыцьцё духа майго. Аздараві мяне і ажыві мяне!</verse>
				<verse number="17">Вось, супакоем [зрабіў] горыч маю вялікую. Ты вырваў душу маю з ямы загубы, і кінуў за сьпіну Тваю ўсе грахі мае.</verse>
				<verse number="18">Бо не апраметная будзе славіць Цябе, і сьмерць ня будзе хваліць Цябе. Ня маюць надзеі на вернасьць Тваю тыя, што зыходзяць у магілу.</verse>
				<verse number="19">Жывы, [толькі] жывы будзе славіць Цябе, як я сёньня. Бацька сынам паведаміць пра вернасьць Тваю.</verse>
				<verse number="20">ГОСПАД збавіў мяне! І пад граньне музыкаў мы будзем сьпяваць усе дні жыцьця нашага ў Доме ГОСПАДА».</verse>
				<verse number="21">І сказаў Ісая: «Няхай возьмуць аладку з фігаў і пакладуць на скулу, і ён ачуняе».</verse>
				<verse number="22">І сказаў Эзэкія: «Які знак, што я ўвайду ў Дом ГОСПАДА!»</verse>
			</chapter>
			<chapter number="39">
				<verse number="1">У той час Мэрадах-Баладан, сын Баладана, валадар Бабілону, паслаў да Эзэкіі лісты і дары, бо ён пачуў, што той быў хворы і ачуняў.</verse>
				<verse number="2">І ўсьцешыўся з іх Эзэкія, і паказаў ім дом скарбаў сваіх: срэбра, золата, пахнідлы, каштоўны алей і ўсе каморы свае, і ўсё, што знаходзілася ў сховішчах ягоных. Не засталося рэчы, якой бы не паказаў ім Эзэкія ў доме сваім і ў-ва ўсім валоданьні сваім.</verse>
				<verse number="3">І прыйшоў Ісая прарок да валадара Эзэкіі і сказаў яму: «Што сказалі людзі гэтыя і адкуль яны прыйшлі да цябе?» І сказаў Эзэкія: «З зямлі далёкай яны прыйшлі да мяне, з Бабілону».</verse>
				<verse number="4">І сказаў [Ісая]: «Што бачылі яны ў доме тваім?» І сказаў Эзэкія: «Усё, што ёсьць у доме маім, яны бачылі. Не было рэчы, якой я не паказаў бы ім у сховішчах».</verse>
				<verse number="5">І сказаў Ісая Эзэкіі: «Паслухай слова ГОСПАДА Магуцьцяў:</verse>
				<verse number="6">“Вось, прыйдуць дні, і будзе забрана ўсё, што ёсьць у доме тваім і што назьбіралі бацькі твае аж да сёньняшняга дня, у Бабілон, і не пакінуць нічога, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="7">А сыноў тваіх, якія выйдуць з цябе, якіх ты народзіш, забяруць, і яны будуць эўнухамі ў палацы валадара Бабілону”».</verse>
				<verse number="8">І сказаў Эзэкія Ісаі: «Добрае слова ГОСПАДА, якое ты прамовіў». І сказаў: «Бо будуць супакой і бясьпека ў дні мае».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="40">
				<verse number="1">Пацяшайце, пацяшайце народ Мой, кажа Бог ваш.</verse>
				<verse number="2">Прамаўляйце да сэрца Ерусаліму і клічце да яго, што скончылася ліхая доля ягоная, што прабачнае беззаконьне ягонае, бо ён атрымаў з рукі ГОСПАДА падвойную [кару] за ўсе грахі свае.</verse>
				<verse number="3">Голас таго, хто кліча: «У пустыні рыхтуйце шлях ГОСПАДУ, прастуйце ў стэпе сьцежкі Богу нашаму.</verse>
				<verse number="4">Кожная даліна няхай падымецца, і кожная гара і ўзгорак няхай будуць паніжаныя; і стануцца дарогі простымі, а няроўныя [шляхі] — гладкімі.</verse>
				<verse number="5">І зьявіцца слава ГОСПАДА і ўбачыць яе кожнае цела, бо вусны ГОСПАДА прамовілі [гэта]».</verse>
				<verse number="6">Голас кажа: «Крычы!» А я сказаў: «Што маю крычаць?» Усякае цела — трава, і ўся слава ягоная — як кветка палявая.</verse>
				<verse number="7">Высыхае трава, вяне кветка, бо вецер ГОСПАДА падзьмуў на яе. Сапраўды, народ — як трава.</verse>
				<verse number="8">Высыхае трава, вяне кветка, але слова Бога нашага трывае на вякі.</verse>
				<verse number="9">Узыйдзі на высокую гару, дабравесьнік Сыёну! Узьнімі з [усёй] сілы голас твой, ты, дабравесьнік Ерусаліму! Узьнімі [голас], ня бойся, кажы гарадам Юды: «Вось Бог ваш!»</verse>
				<verse number="10">Вось, Госпад ГОСПАД прыходзіць з моцай, рамяно Ягонае мае ўладу. Вось, нагарода Ягоная з Ім разам і плата Ягоная — перад абліччам Ягоным.</verse>
				<verse number="11">Як пастыр Ён пасьвіць статак Свой, і зьбірае рамяном Сваім ягнятаў, і носіць іх на грудзях Сваіх, і котных [авечак] гоніць паціху».</verse>
				<verse number="12">Хто зьмераў жменяй сваёй воды, і хто неба зьмераў пядзяй сваёй? Хто трацінай меркі памераў пыл зямлі? Хто ўзважыў на вагах горы, а на шалях — узгоркі?</verse>
				<verse number="13">Хто ўзважвае Дух ГОСПАДА? І які чалавек Яму даваў параду сваю?</verse>
				<verse number="14">З кім Ён раіўся і хто настаўляў Яго, і хто вучыў Яго сьцежцы суду, і вучыў Яго веданьню, і шляху розуму навучаў Яго?</verse>
				<verse number="15">Вось, народы — як кропля з вядра, і лічацца як пыл на шалях. Вось, астравы важаць як парушынка.</verse>
				<verse number="16">І Лібану ня хопіць на вогнішча, а зьвяроў ягоных ня хопіць на цэласпаленьне.</verse>
				<verse number="17">Усе народы перад Ім як нішто, яны ў Яго лічацца за марноту і пустку.</verse>
				<verse number="18">Да каго падобным зробіце Бога! Які вобраз надасьцё Яму?</verse>
				<verse number="19">Ідала вырабляе разьбяр, і залатар золатам пакрывае яго, і ланцужкі срэбраныя [прымацоўвае] залатар.</verse>
				<verse number="20">А хто бедны, бярэ дрэва, якое не гніе, шукае спраўнага майстра, каб зрабіў ідала, які не пахісьнецца.</verse>
				<verse number="21">Ці ж вы ня ведаеце? Ці ж вы ня чулі? Ці ж вам не было паведамлена ад пачатку? Ці ж вы не зразумелі падвалінаў зямлі?</verse>
				<verse number="22">Ён — Той, Які сядзіць па-над скляпеньнем зямлі, і жыхары ейныя — як саранча [перад Ім]; Ён расьцягнуў як ветразь нябёсы, і напяў іх як намёт, каб жыць у ім.</verse>
				<verse number="23">Ён — Той, Які магнатаў робіць нічым, судзьдзяў зямлі робіць марнасьцю.</verse>
				<verse number="24">Ледзь яны пасаджаныя, ледзь пасеяны, ледзь камель іхні закараніўся ў зямлі, як Ён дыхнуў на іх, і яны павысыхалі, і віхор панёс іх як салому.</verse>
				<verse number="25">І да каго вы прыраўняеце Мяне, каб быў Я роўны? — кажа Сьвяты.</verse>
				<verse number="26">Узьніміце вочы вашыя ўгору, і паглядзіце. Хто стварыў [зоркі гэтыя]? Той, Які выводзіць шыхтамі войска іхняе і кліча ўсіх іх на імя. Дзеля такой вялікасьці моцы і велізарнай магутнасьці аніводная ня згубіцца.</verse>
				<verse number="27">Чаму ты кажаш, Якуб, і гаворыш, Ізраіль: «Схаваны шлях мой перад ГОСПАДАМ, і суд мой адыйшоў ад Бога майго»?</verse>
				<verse number="28">Ці ты ня ведаеш? Або ты ня чуў? Бог Вечны, ГОСПАД, Які стварыў канцы зямлі, Ён не слабне і не стамляецца, і недасьледная мудрасьць Ягоная!</verse>
				<verse number="29">Ён дае змучанаму сілу, а зьнямогламу павялічвае моц.</verse>
				<verse number="30">Юнакі слабнуць і стамляюцца, і хлопцы спатыкаюцца і падаюць,</verse>
				<verse number="31">а тыя, якія спадзяюцца на ГОСПАДА, аднаўляюць сілы, узьнімаюць крылы як у арла, будуць бегчы, і ня стомяцца, і будуць хадзіць, і не саслабеюць.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="41">
				<verse number="1">Маўчыце перада Мною, астравы! Няхай народы адновяць сілы свае. Няхай наблізяцца і прамовяць: «Станем разам на суд!»</verse>
				<verse number="2">Хто абудзіў праведніка з Усходу, паклікаў ногі ягоныя [ісьці], перад абліччам ягоным перамог народы і падпарадкаваў валадароў? Меч ягоны трэ іх на парахню, лук ягоны разносіць іх як салому.</verse>
				<verse number="3">Ён гоніць іх, ідзе спакойна дарогаю, па якой ніколі не хадзілі ногі ягоныя.</verse>
				<verse number="4">Хто ўчыніў і зьдзейсьніў гэта? Той, Які кліча пакаленьні здаўна. Я, ГОСПАД, — першы, і сярод апошніх Я такі Самы.</verse>
				<verse number="5">Убачылі астравы і спалохаліся, і канцы зямлі затрымцелі. Яны набліжаюцца і прыходзяць.</verse>
				<verse number="6">Кожны дапамагае бліжняму свайму і кажа брату свайму: «Будзь моцны!»</verse>
				<verse number="7">І ўмацоўвае майстар залатара, той, які б’е молатам — таго, які куе на кавадле, і кажа пра злучэньне: «Добрае яно», і ўмацоўвае цьвікамі, каб не хісталася.</verse>
				<verse number="8">А ты, Ізраіль, слуга Мой, Якуб, якога Я выбраў, насеньне Абрагама, сябра Майго,</verse>
				<verse number="9">ты, якога Я ўзяў з канцоў зямлі, і з ускраін ейных паклікаў цябе, і сказаў табе: «Ты — слуга Мой, Я выбраў цябе і не адкінуў цябе».</verse>
				<verse number="10">Ня бойся, бо Я з табою, не аглядвайся [па баках], бо Я — Бог твой! Я ўмацую цябе і дапамагу табе, і падтрымаю цябе правіцай праведнасьці Маёй.</verse>
				<verse number="11">Вось, асаромяцца і будуць у ганьбе ўсе, якія злуюцца на цябе, і стануцца як нішто, і загінуць усе, якія спрачаюцца з табою.</verse>
				<verse number="12">Будзеш шукаць іх, і ня знойдзеш тых, якія варагуюць з табою, і стануцца як нішто і загінуць тыя, якія ваююць з табою.</verse>
				<verse number="13">Бо Я — ГОСПАД, Бог твой, Які трымае цябе за правую руку тваю і кажа табе: «Ня бойся, Я дапамагаю табе.</verse>
				<verse number="14">Ня бойся, чарвяк Якуб, жменька Ізраіль. Я дапамагаю табе, кажа ГОСПАД, і Адкупіцель твой — Сьвяты Ізраіля».</verse>
				<verse number="15">Вось, Я перамяню цябе ў малатарню новую, вострую, зубчастую, і будзеш ты малаціць і трушчыць горы, і ўзгоркі сатрэш у мякіну.</verse>
				<verse number="16">Ты перасееш іх, і вецер разгоніць іх, і віхура разьвее іх, а ты будзеш радавацца ў ГОСПАДЗЕ і будзеш хваліцца Сьвятым Ізраіля.</verse>
				<verse number="17">Бедныя і ўбогія шукаюць вады, але няма яе, і язык іхні высах да смагі. Я, ГОСПАД, выслухаю іх, і [Я], Бог Ізраіля, не пакіну іх!</verse>
				<verse number="18">Я адкрыю на голых скалах рэкі, і пасярод далінаў — жаролы [вады]; і перамяню пустыню ў возера водаў, а сухую зямлю — у крыніцы водныя.</verse>
				<verse number="19">І Я пасаджу ў пустыні кедры, акацыі, мірты і дрэвы аліўныя, і пастаўлю ў стэпе разам кіпарыс, явар і бук,</verse>
				<verse number="20">каб убачылі і даведаліся, разгледзелі і зразумелі, што рука ГОСПАДА зрабіла ўсё гэта, і Сьвяты Ізраіля стварыў гэта.</verse>
				<verse number="21">Прадстаўце судовую справу вашую, кажа ГОСПАД. Прывядзіце доказы свае, кажа Валадар Якуба.</verse>
				<verse number="22">Няхай наблізяцца і паведамяць Нам, што будзе. Распавядзіце пра мінуўшчыну, якая яна была, і мы возьмем [гэта] да сэрца нашага, і пазнаем канец ейны, альбо [распавядзіце] пра будучыню, каб мы пачулі.</verse>
				<verse number="23">Распавядзіце, што мае стацца ў будучыні, і мы зразумеем, ці вы — богі. Зрабіце добрае або зрабіце ліхое, каб мы зьдзівіліся і ўбачылі [ўсе] разам.</verse>
				<verse number="24">Вось, вы — нішто, і праца вашая — нішто; гідота — той, хто вас выбірае.</verse>
				<verse number="25">Я пабудзіў [мужа] з поўначы, і ён прыйшоў з усходу сонца, і ён будзе клікаць імя Маё і будзе таптаць магнатаў як балота, як ганчар месіць гліну.</verse>
				<verse number="26">Хто паведаміў [гэта] ад пачатку, каб мы ведалі, і [паведаміў] раней, каб мы сказалі: «Слушна»? Але ніхто не паведаміў, ніхто не абвяшчаў, ніхто ня чуў словаў вашых.</verse>
				<verse number="27">Я ад пачатку [сказаў] Сыёну: «Вось яно», і для Ерусаліму даў дабравесьніка.</verse>
				<verse number="28">І Я глядзеў, і не было нікога, нікога, здатнага да рады, каб спытаць іх і атрымаць слова.</verse>
				<verse number="29">Вось, усе яны — падман, і ўчынкі іхнія — марныя, і ідалы іхнія — вецер і пустэча.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="42">
				<verse number="1">Вось, Слуга Мой, Якога Я трымаю, выбраны Мой, у Якім мае ўпадабаньне душа Мая. Я спаслаў Дух Мой на Яго, і Ён дасьць суд народам.</verse>
				<verse number="2">Ён ня будзе крычаць і ня ўзьніме [голас], і ня будзе чуцён голас Ягоны на вуліцах.</verse>
				<verse number="3">Трысьціны надламанай ня зломіць, і лёну, які дыміцца, не патушыць. Ён прынясе суд у праўдзе.</verse>
				<verse number="4">Ён ня стоміцца, і не зьняможацца, аж пакуль не ўстановіць на зямлі суд, і на Закон Ягоны чакаюць астравы.</verse>
				<verse number="5">Гэта кажа Бог, ГОСПАД, Які стварыў неба і расьцягнуў яго, Які ўмацаваў зямлю і тое, што вырастае з яе, Які даў дыханьне людзям на ёй, і духа [ўсім] тым, якія ходзяць па ёй.</verse>
				<verse number="6">Я, ГОСПАД, паклікаў Цябе ў праведнасьці, і Я буду трымаць Цябе за руку Тваю і ахоўваць Цябе, і Я пастаўлю Цябе як запавет для народу, як сьвятло для паганаў,</verse>
				<verse number="7">каб адкрыць вочы сьляпым, і вывесьці з няволі вязьняў і з вязьніцы тых, якія сядзяць у цемры.</verse>
				<verse number="8">Я — ГОСПАД, гэта імя Маё; і славы Маёй Я не аддам іншаму, і хвалы Маёй — ідалам.</verse>
				<verse number="9">Вось, [прадказаныя] раней [падзеі] прыйшлі, і новыя Я паведамлю; перш, чым яны зьдзейсьняцца, Я дам пачуць вам [пра іх].</verse>
				<verse number="10">Сьпявайце ГОСПАДУ сьпеў новы, хвалу Ягоную — з канцоў зямлі. Няхай шуміць мора, і ўсё, што ў ім, астравы і жыхары іхнія.</verse>
				<verse number="11">Няхай радуецца пустыня і гарады ейныя, паселішчы, у якіх жыве Кедар! Няхай гамоняць радасна жыхары Сэлі, з вяршыняў гор няхай усклікаюць.</verse>
				<verse number="12">Няхай аддаюць славу ГОСПАДУ і хвалу Ягоную абвяшчаюць на астравах!</verse>
				<verse number="13">ГОСПАД прыходзіць як волат і як ваяр, выклікае на бой, узьнімае кліч, гукае пераможна над ворагамі Сваімі.</verse>
				<verse number="14">Я маўчаў ад вякоў, стрымліваўся, цярпеў; [цяпер] буду крычаць, як тая, якая нараджае, буду стагнаць і глытаць паветра.</verse>
				<verse number="15">Спустошу горы і ўзгоркі, і высушу ўсю зеляніну іхнюю, і перамяню рэкі ў астравы, а азёры высушу.</verse>
				<verse number="16">І Я павяду сьляпых па шляху, якога ня ведаюць, і па сьцежках, якіх ня ведаюць, дам ім хадзіць. І перамяню цемру перад абліччам іхнім у сьвятло, і крывавыя шляхі выпрастую. Гэтыя ўсе словы Я споўню і не пакіну іх.</verse>
				<verse number="17">Павернуцца назад і засаромяцца сорамам тыя, якія спадзяваліся на ідалаў, якія казалі балванам: «Вы — богі нашыя».</verse>
				<verse number="18">Глухія, слухайце, і вы, сьляпыя, углядайцеся, каб бачыць!</verse>
				<verse number="19">Хто так сьляпы, як слуга Мой, і так глухі, як пасланец Мой, якога Я пасылаю? Хто сьляпы, як дасканалы [Мой]? І хто сьляпы, як слуга ГОСПАДА?</verse>
				<verse number="20">Ты бачыў шмат, але не зважаў; меў адкрытыя вушы, але ня чуў.</verse>
				<verse number="21">ГОСПАД захацеў дзеля праведнасьці Сваёй узьвялічыць Закон і праславіць [яго].</verse>
				<verse number="22">Але гэты народ абрабаваны і спустошаны, усе яны ў пячорах зьвязаныя і ў вязьніцах замкнёныя; сталіся здабычай, і няма каму выратаваць; яны спустошаныя і няма каму сказаць: «Аддай!»</verse>
				<verse number="23">Хто з вас паслухае гэта, зьверне на гэта ўвагу і пачуе пра будучыню?</verse>
				<verse number="24">Хто аддаў Якуба на рабаваньне, і Ізраіль — на спусташэньне? Хіба ня ГОСПАД, супраць Якога мы грашылі, і не хацелі хадзіць шляхамі Ягонымі і ня слухалі Закону Ягонага?</verse>
				<verse number="25">І Ён выліў на яго жар гневу Свайго і жахі вайны; і палала вакол яго, але ён не пазнаў [гэтага]; і паліла яго, але ён ня браў [гэтага] да сэрца.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="43">
				<verse number="1">І цяпер гэтак кажа ГОСПАД, Які стварыў цябе, Якуб, і зьляпіў цябе, Ізраіль: «Ня бойся, бо Я адкупіў цябе і паклікаў імя тваё, ты — Мой.</verse>
				<verse number="2">Калі будзеш праходзіць праз воды, Я з табой, і калі [пойдзеш] праз рэкі, яны не затопяць цябе. Калі пойдзеш праз вагонь, не згарыш, і полымя не праглыне цябе.</verse>
				<verse number="3">Бо Я — ГОСПАД, Бог твой, Сьвяты Ізраіля, Збаўца твой! Я даў Эгіпет на водкуп за цябе, Куш і Сэву замест цябе.</verse>
				<verse number="4">Праз тое, што ты стаўся ў вачах Маіх дарагім і слаўным і Я люблю цябе, Я аддам людзей замест цябе і народы за душу тваю.</verse>
				<verse number="5">Ня бойся, бо Я з табою! З усходу прывяду насеньне тваё і з захаду пазьбіраю цябе.</verse>
				<verse number="6">Скажу поўначы: «Аддай!», і поўдню: «Ня стрымлівай! Прывядзі сыноў Маіх здалёк, і дочак Маіх з канцоў зямлі,</verse>
				<verse number="7">і ўсіх, хто завецца імем Маім, і каго Я стварыў дзеля славы Маёй, укшталтаваў і зьляпіў.</verse>
				<verse number="8">Вывядзі народ сьляпы, хоць ён мае вочы, і глухі, хоць вушы [ёсьць] у яго».</verse>
				<verse number="9">Няхай усе народы зьбяруцца разам, і зыйдуцца плямёны. Хто з іх распавядзе пра гэта? Няхай аб’явяць пра мінулае. Няхай дадуць сведкаў сваіх і апраўдаюцца, каб можна было пачуць і сказаць: «[Гэта] праўда!»</verse>
				<verse number="10">Вы — сьведкі Мае, кажа ГОСПАД, і слуга Мой, якога Я выбраў, каб вы даведаліся і верылі Мне, і зразумелі, што гэта Я. Да Мяне не было Бога і пасьля Мяне ня будзе.</verse>
				<verse number="11">Я, Я — ГОСПАД, і акрамя Мяне няма Збаўцы.</verse>
				<verse number="12">Я абвясьціў і збавіў, і даў пачуць; і няма ў вас іншага [Бога], і вы — сьведкі Мае, кажа ГОСПАД, што Я — Бог.</verse>
				<verse number="13">Ад дзён [вечнасьці] Я — Той Самы, і няма нікога, хто з рукі Маёй можа выратаваць! Я зьдзейсьніў, і хто можа зьмяніць гэта?</verse>
				<verse number="14">Гэта кажа ГОСПАД, Адкупіцель ваш, Сьвяты Ізраіля: «Дзеля вас Я паслаў у Бабілон і сабраў усіх уцекачоў, а Халдэйцы на караблях крык [узьнімуць].</verse>
				<verse number="15">Я — ГОСПАД, Сьвяты ваш, Творца Ізраіля, Валадар ваш».</verse>
				<verse number="16">Гэта кажа ГОСПАД, Які адкрыў шлях праз мора і сьцежку праз воды бурлівыя,</verse>
				<verse number="17">Які вывеў калясьніцу і коньніка, дружыну і дужага, і яны разам паляглі, і не падняліся, згарэлі, як кнот, які тухне.</verse>
				<verse number="18">Але вы ня ўзгадвайце пра мінулае і пра старадаўняе не разважайце.</verse>
				<verse number="19">Вось, Я раблю новае, цяпер яно вырастае. Ці ж вы гэтага ня ведаеце? Вось, Я раблю шлях у пустыні, а рэкі — у стэпе.</verse>
				<verse number="20">Будуць славіць Мяне звяры палявыя, цмокі і страусы, бо Я даў ваду ў пустыні, і рэкі ў стэпе, каб напаіць народ Мой, выбраны Мой.</verse>
				<verse number="21">Народ гэты Я ўкшталтаваў для Сябе, ён будзе абвяшчаць хвалу Маю.</verse>
				<verse number="22">Але ты ня клікаў Мяне, Якуб, і ты, Ізраіль, не высіляўся дзеля Мяне.</verse>
				<verse number="23">Не ахвяроўваў ты Мне ягня на цэласпаленьне, і ахвярамі крывавымі тваімі не ўслаўляў Мяне.</verse>
				<verse number="24">Не купляў ты Мне пахкага трысьнёгу за срэбра, і тлустасьцю ахвяраў тваіх ты не насычаў Мяне. Але ты турбаваў Мяне грахамі тваімі, і мучыў Мяне беззаконьнямі тваімі.</verse>
				<verse number="25">Я, Я — Той, Які сьцірае правіны твае адносна Мяне, і ня памятае грахоў тваіх.</verse>
				<verse number="26">Узгадай Мяне, будзем судзіцца разам, расказвай, каб апраўдацца табе.</verse>
				<verse number="27">Бацька твой першым саграшыў, пасярэднікі твае адступіліся ад Мяне.</verse>
				<verse number="28">І Я зганьбіў князёў сьвятыні [тваёй], і аддаў Якуба на клятву [зьнішчэньня], а Ізраіля — на зьнявагу.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="44">
				<verse number="1">А цяпер паслухай, Якуб, слуга Мой, і ты, Ізраіль, якога Я выбраў.</verse>
				<verse number="2">Гэта кажа ГОСПАД, Які зрабіў цябе і ўкшталтаваў цябе ад улоньня [маці], Які дапамагае табе: «Ня бойся, слуга Мой, Якуб, і Ешурун, якога Я выбраў.</verse>
				<verse number="3">Бо Я выльлю воды на спрагнёнае і струмяні — на [зямлю] сухую. Я выльлю Духа Майго на насеньне тваё, і дабраславенства Маё — на нашчадкаў тваіх.</verse>
				<verse number="4">І будуць яны расьці між травы, як вербы пры цячэньні водаў.</verse>
				<verse number="5">Адзін скажа: “Я — ГОСПАДАЎ”, а другі назавецца імем Якуба, іншы напіша на руцэ сваёй “Для ГОСПАДА”, і назавецца імем Ізраіля».</verse>
				<verse number="6">Гэта кажа ГОСПАД, Валадар Ізраіля і Адкупіцель ягоны, ГОСПАД Магуцьцяў: «Я — першы, і Я — апошні, і акрамя Мяне няма Бога.</verse>
				<verse number="7">Хто як Я? Няхай акажацца, няхай абвесьціць, няхай раскажа Мне, як Я заснаваў народ у [часах] старадаўніх, і тое, што здарыцца, што мае быць, няхай паведаміць нам.</verse>
				<verse number="8">Ня бойцеся і не трывожцеся. Ці ж здаўна Я не распавёў табе і не абвясьціў? І вы — сьведкі Мае. Ці ж ёсьць Бог, акрамя Мяне? Няма [іншай] скалы, ніякай ня ведаю».</verse>
				<verse number="9">Усе разьбяры ідалаў — марнота; і ўлюблёныя [ідалы] іхнія не прыносяць ім карысьці, і яны [самі] сьведкі [гэтага]. Яны ня бачаць, і ня ведаюць [нічога], і таму будуць асаромленыя.</verse>
				<verse number="10">Хто лепіць бога і выразае ідала, каб ня мець ад іх карысьці?</verse>
				<verse number="11">Вось, усе ўдзельнікі гэтага будуць асаромленыя; а майстры іхнія — яны [толькі] людзі. Няхай яны зыйдуцца ўсе і стануць, і разам усе спалохаюцца і асаромяцца.</verse>
				<verse number="12">Каваль [вырабляе] з жалеза сякеру, працуе на вугольлі і малатком кшталтуе [ідала], і робіць работу рамяном моцы сваёй; адчувае голад, стамляецца, ня п’е вады і зьнемагаецца.</verse>
				<verse number="13">Цясьляр на дрэве расьцягвае [меральны] шнур, выразае рыльцам [ідала], выдзёўбвае долатам і крэсьліць цыркулем, і робіць яго на падабенства чалавека, чалавека прыгожага, каб паставіць яго ў доме.</verse>
				<verse number="14">Насёк для сябе кедраў і ўзяў кіпарыс і дуб, якія выбраў сабе між дрэваў у лесе. Пасадзіў ясень, і дождж вырошчвае [яго].</verse>
				<verse number="15">І будзе [гэта] для чалавека на саграваньне, і ён бярэ [частку] з іх, і грэецца, і распаліць [вагонь], і пячэ хлеб, а з рэшты робіць бога, і пакланяецца [яму], робіць ідала, і кленчыць перад ім.</verse>
				<verse number="16">Палову [дрэва] спальвае ў вагні, і на палове яго пячэ мяса; есьць сьпечанае, і насычаецца, і грэецца, і кажа: «Як я сагрэўся і гляджу на вагонь».</verse>
				<verse number="17">А з рэштак робіць бога, ідала для сябе, перад якім кленчыць, якому пакланяецца, і моліцца да яго, кажучы: «Ратуй мяне, бо ты — бог мой!»</verse>
				<verse number="18">Такія [нічога] ня ведаюць і не разумеюць, бо заплюшчаныя вочы іхнія, каб ня бачыць і [зачыненае] сэрца іхняе, каб не разумець.</verse>
				<verse number="19">Не застанаўляюцца яны ў сэрцы сваім, няма [ў іх] веданьня і разуменьня, каб сказаць: «Палову я спаліў у вагні і сьпёк на вугольлі ягоным хлеб для сабе, і сьпёк мяса, і зьеў, а з рэшты няўжо я зраблю брыдоту і буду пакланяцца кавалку дрэва?»</verse>
				<verse number="20">Такі вось корміцца попелам, сэрца падманутае зьвяло яго, і ня выратуе ён душы сваёй і ня скажа: «Ці ж не падман я трымаю ў правай руцэ маёй?»</verse>
				<verse number="21">Памятай пра гэта, Якуб, і ты, Ізраіль, бо ты — слуга Мой, Я ўкшталтаваў цябе, ты — слуга Мой, Ізраіль, не забывайся пра Мяне.</verse>
				<verse number="22">Я разьвеяў, як хмару, правіны твае, і грахі твае — як воблака. Вярніся да Мяне, бо Я адкупіў цябе!</verse>
				<verse number="23">Радуйцеся, нябёсы, бо ГОСПАД зрабіў гэта; усклікайце, глыбіні зямлі! Радасна гукайце, горы і лес, і ўсе дрэвы ў ім, бо ГОСПАД адкупіў Якуба і праславіўся ў Ізраілі.</verse>
				<verse number="24">Гэта кажа ГОСПАД, Адкупіцель твой, Які ўкшталтаваў цябе ад улоньня [маці]: «Я — ГОСПАД, Які зрабіў усё, Які Сам расьцягнуў неба і ўмацаваў зямлю, і хто [тады] быў са Мною?</verse>
				<verse number="25">Я зьнішчаю знакі брахлівых і выяўляю дурасьць прадказальнікаў, адсылаю назад мудрацоў і веданьне іхняе ператвараю ў глупоту.</verse>
				<verse number="26">Я сьцьвярджаю слова слугі Майго, і выконваю раду пасланцаў Маіх, Я кажу Ерусаліму: “Ты будзеш заселены!”, і гарадам Юды: “Вы будзеце адбудаваныя, і руіны вашыя Я аднаўлю”.</verse>
				<verse number="27">Я кажу бездані: “Высахні, і Я высушу рэкі твае”.</verse>
				<verse number="28">Я кажу пра Кіра: “Пастыр Мой”, і ён выканае ўсю волю Маю і скажа Ерусаліму: “Ты будзеш адбудаваны!”, а сьвятыні: “Ты будзеш закладзена!”»</verse>
			</chapter>
			<chapter number="45">
				<verse number="1">Гэта кажа ГОСПАД да памазанца Свайго Кіра: «Я моцна трымаю цябе за правую руку тваю, каб скарыць перад абліччам тваім народы і зьняць паясы са сьцёгнаў валадароў, каб адчыніць перад абліччам тваім дзьверы, і каб брамы не былі зачынены.</verse>
				<verse number="2">Я пайду перад абліччам тваім, і зраўняю ўзвышанае, і дзьверы мядзяныя разаб’ю, і засаўкі жалезныя паламаю.</verse>
				<verse number="3">І дам табе скарбы, якія ў цемры, і багацьці схаваныя, каб ты ведаў, што Я — ГОСПАД, Які паклікаў цябе імем тваім, Бог Ізраіля.</verse>
				<verse number="4">Дзеля слугі Майго Якуба, і дзеля Ізраіля, выбранца Майго, Я назваў цябе імем тваім, вызначыў цябе, хоць ты ня ведаеш Мяне.</verse>
				<verse number="5">Я — ГОСПАД, і няма іншага. Акрамя Мяне няма Бога. Я падперазаў цябе, хоць ты ня ведаеш Мяне,</verse>
				<verse number="6">каб ведалі ад усходу сонца аж да захаду, што акрамя Мяне няма нічога. Я — ГОСПАД, і няма іншага.</verse>
				<verse number="7">Я ўкшталтаваў сьвятло і стварыў цемру, раблю мір і ствараю ліхоту. Я — ГОСПАД, Які робіць усё гэта».</verse>
				<verse number="8">Крапіце, нябёсы, з гары, і з хмараў няхай ліецца праведнасьць, няхай раскрыецца зямля і вырасьціць збаўленьне; і няхай праведнасьць вырасьце разам [з ім]. Я, ГОСПАД, стварыў гэта.</verse>
				<verse number="9">Гора таму, хто спрачаецца з Творцам сваім, чарапок спаміж чарапкоў зямных! Ці кажа гліна ганчару: «Што ты робіш?», або выраб ці кажа: «Ты ня маеш рук»?</verse>
				<verse number="10">Гора таму, хто кажа бацьку: «Навошта ты нарадзіў?», або маці: «Навошта ты нарадзіла?»</verse>
				<verse number="11">Гэта кажа ГОСПАД, Сьвяты Ізраіля і Творца ягоны: «Вы пытаеце Мяне пра будучыню сыноў Маіх і загадваеце Мне пра творы рук Маіх?</verse>
				<verse number="12">Я зрабіў зямлю і чалавека на ёй Я стварыў, рукі Мае расьцягнулі неба і Я загадваў усяму войску ягонаму.</verse>
				<verse number="13">Я падняў яго ў праведнасьці і ўсе шляхі ягоныя раўняю. Ён адбудуе горад Мой і вызваліць палонных Маіх, бяз выкупу і без аднагараджэньня, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.</verse>
				<verse number="14">Гэта кажа ГОСПАД: «Праца Эгіпту і прыбытак Кушу, і Савейцы, людзі высокія, пяройдуць да цябе і будуць тваімі; яны пойдуць за табой, пойдуць у кайданах, будуць пакланяцца табе і ўмольваць цябе: “Толькі ў цябе ёсьць Бог, і няма іншага”».</verse>
				<verse number="15">Сапраўды, Ты — Бог таямнічы, Бог Ізраіля, Збаўца!</verse>
				<verse number="16">Зьніякавеюць і асаромяцца ўсе разам, і пойдуць у ганьбе тыя, якія робяць выявы [ідалаў].</verse>
				<verse number="17">Ізраіль будзе збаўлены ГОСПАДАМ збаўленьнем вечным. Ня будзеце вы асаромленыя і ня будзеце зьняважаныя на вякі вечныя.</verse>
				<verse number="18">Бо гэта кажа ГОСПАД, Творца неба, Ён — Бог, Які ўкшталтаваў зямлю і зрабіў яе, Ён умацаваў яе, Ён стварыў яе, каб не была пустэчай, але ўкшталтаваў яе для пражываньня: «Я — ГОСПАД, і няма іншага».</verse>
				<verse number="19">Не прамаўляў Я патаемна ў цёмным закутку зямлі, не казаў Я насеньню Якуба: «Дарэмна вы шукаеце Мяне». Я — ГОСПАД, Які гаворыць пра праведнасьць, абвяшчае справядлівасьць.</verse>
				<verse number="20">Зьбярыцеся і прыходзьце, наблізьцеся разам, выратаваныя з народаў. Ня ведаюць [нічога] тыя, якія носяць драўлянага ідала свайго і моляцца да бога, які ня можа збавіць.</verse>
				<verse number="21">Распавядзіце і наблізьцеся, і будзем радзіцца разам. Хто расказаў пра гэта здаўна, і хто распавёў пра гэта раней? Ці ж ня Я, ГОСПАД? Бо няма іншага Бога, акрамя Мяне, Бога праведнага і Таго, Хто збаўляе. Няма іншага, апрача Мяне.</verse>
				<verse number="22">Павярніцеся да Мяне і будзеце збаўленыя, усе канцы зямлі, бо Я — Бог, і няма іншага.</verse>
				<verse number="23">Я запрысяг на Самога Сябе, з вуснаў Маіх выйшла праведнасьць, слова, якое не вяртаецца, бо перада Мною схіліцца кожнае калена і [Мною] будзе прысягаць кожны язык.</verse>
				<verse number="24">«Толькі ў ГОСПАДЗЕ, — скажуць пра Мяне, — праведнасьць і сіла! Да Яго прыйдуць і будуць асаромлены ўсе, якія працівяцца Яму».</verse>
				<verse number="25">У ГОСПАДЗЕ будзе апраўдана і ўслаўлена ўсё насеньне Ізраіля.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="46">
				<verse number="1">Упаў Бэль, сагнуўся Нэво. Сталіся ідалы іхнія для зьвяроў і для скаціны. Тое, што насілі вы [на руках], палажылі як цяжар для змучанай [жывёлы].</verse>
				<verse number="2">Разам яны пазгіналіся і паваліліся, не змаглі вытрымаць цяжару, і душы іхнія пайшлі ў палон.</verse>
				<verse number="3">Паслухайце Мяне, дом Якуба і ўся рэшта дому Ізраіля, якіх Я ўзяў ад улоньня [маці], насіў [на руках] ад нараджэньня.</verse>
				<verse number="4">І да вашай старасьці Я — Той Самы, і да сівізны Я буду трымаць вас; Я зрабіў [вас], і Я буду насіць [вас], буду трымаць і збаўляць.</verse>
				<verse number="5">Да каго падобным і роўным вы зробіце Мяне? І з кім Мяне параўнаеце і да каго ўпадобніце?</verse>
				<verse number="6">Тыя, што выцягваюць золата з капшука і срэбра важаць на вагах, наймаюць залатара, каб зрабіў бога, і кленчаць перад ім, і пакланяюцца яму,</verse>
				<verse number="7">падымаюць яго на плечы і носяць, і стаўляюць яго на месцы ягоным; і ён стаіць, і з месца свайго ня рухаецца, а калі хто кліча яго, не адказвае, і ад бяды не ратуе.</verse>
				<verse number="8">Памятайце пра гэта і будзьце дарослымі! Вазьміце гэта да сэрца, адступнікі!</verse>
				<verse number="9">Памятайце пра [падзеі] мінулыя, адвечныя, бо Я — Бог, і няма іншага Бога, няма падобнага да Мяне.</verse>
				<verse number="10">Я прадказваю ад пачатку тое, што мае быць, і наперад — тое, што [яшчэ] ня сталася. Я кажу: «Рада Мая зьдзейсьніцца, і Я выканаю ўсю волю Маю».</verse>
				<verse number="11">Я клічу з усходу птушку драпежную, і з зямлі далёкай — чалавека, [які выканае] раду Маю. Што Я прамовіў, тое і споўню, і што вырашыў, тое і зраблю.</verse>
				<verse number="12">Слухайце Мяне, цьвёрдыя сэрцам, далёкія ад праведнасьці!</verse>
				<verse number="13">Я наблізіў праведнасьць Маю, яна ўжо недалёка, і збаўленьне Маё не замарудзіць, і Я дам на Сыёне збаўленьне, і Ізраілю — славу Маю.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="47">
				<verse number="1">Зыйдзі і сядзь у пыл, дзяўчына, дачка Бабілону! Сядзь на зямлі, без пасаду, дачка Халдэйцаў! Бо ты больш ня будзеш называцца чульлівай і далікатнай.</verse>
				<verse number="2">Вазьмі жорны і мялі муку, і здымі вэлюм твой, падкашы сукенку, адкрый ногі, пераходзь праз рэкі.</verse>
				<verse number="3">І будзе адкрыты сорам твой, і ўбачаць ганьбу тваю! Я адпомшчу і не пашкадую нікога.</verse>
				<verse number="4">Адкупіцель наш, ГОСПАД Магуцьцяў — імя Ягонае, Сьвяты Ізраіля [кажа].</verse>
				<verse number="5">Сядзь моўчкі і ўвайдзі ў цемру, дачка Халдэйцаў, бо не назавуць цябе больш гаспадыняй над валадарствамі.</verse>
				<verse number="6">Я загневаўся на народ Мой, апаганіў спадчыну Маю, і аддаў іх у руку тваю, а ты не зьявіла ім ласкі, над старымі вельмі зацяжарыла ярмо тваё.</verse>
				<verse number="7">Ты казала: «Вечна я буду гаспадыняй», і ня ўяўляла ў сэрцы тваім гэтага, і не нагадвала сабе пра канец твой.</verse>
				<verse number="8">А цяпер паслухай гэта, прыгажуня, якая жывеш бясьпечна, якая кажаш у сэрцы сваім: «[Толькі] я, і акрамя мяне [няма] нікога, не застануся ўдавой і не зазнаю сіроцтва!»</verse>
				<verse number="9">Але прыйдзе да цябе і тое, і іншае. Раптам, у адзін дзень і сіроцтва, і ўдоўства зваляцца на цябе, нягледзячы на мноства чараваньняў тваіх, нягледзячы на моц мноства закляцьцяў тваіх.</verse>
				<verse number="10">Бо ты спадзявалася на злоснасьць тваю і казала: «Ніхто ня ўбачыць мяне». Мудрасьць твая і веданьне тваё падманулі цябе, і ты сказала ў сэрцы тваім: «Я, і больш ніхто!»</verse>
				<verse number="11">Таму прыйдзе на цябе гора, і ня будзеш ведаць закляцьця супраць яго, і спадзе на цябе бяда, і ня зможаш пазьбегнуць яе, і прыйдзе на цябе раптам зьнішчэньне, пра якое ня ведаеш.</verse>
				<verse number="12">Заставайся з закляцьцямі тваімі і з мноствам чараваньняў тваіх, у якіх практыкавалася ад юнацтва твайго. Можа, будзеш мець з іх карысьць, а можа, напалохаеш [каго].</verse>
				<verse number="13">Ты стамілася ад мноства дараднікаў тваіх. Няхай стануць і ратуюць цябе тыя, якія мераюць неба і глядзяць за зоркамі, і прадказваюць на кожны месяц, што мае прыйсьці да цябе.</verse>
				<verse number="14">Вось, яны сталіся як салома, вагонь спаліць іх, і ня выратуюць яны душы сваёй ад рукі вагню; бо гэта ня жар, якім грэюцца, гэта ня вогнішча, каб сядзець пры ім.</verse>
				<verse number="15">Такімі стануць для цябе тыя, з якімі ты працавала, якія атачалі цябе ад юнацтва твайго. Кожны будзе блукаць у свой бок, і ніхто не ўратуе цябе.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="48">
				<verse number="1">Слухайце гэта, дом Якуба, якія называецеся імем Ізраіля і якія выйшлі з водаў Юды, якія прысягаеце ў імя ГОСПАДА і Бога Ізраіля ўзгадваеце, [хоць] не ў праўдзе і не ў праведнасьці.</verse>
				<verse number="2">Бо вы ад горада сьвятога называецеся і абапіраецеся на Бога Ізраіля, ГОСПАД Магуцьцяў — імя Ягонае.</verse>
				<verse number="3">Пра мінулае Я здаўна паведаміў вам, з вуснаў Маіх яно выйшла, і Я абвяшчаў пра яго, і раптам зрабіў гэта, і яно сталася.</verse>
				<verse number="4">Я ведаў, што ты ўпарты, і што карак твой жалезны, а лоб твой — мядзяны.</verse>
				<verse number="5">І Я прадказваў табе даўно, перш чым споўнілася гэта, расказаў табе, каб ты не сказаў: «Ідал мой зрабіў гэта, і адліты ідал мой і разьбяны ідал мой загадалі гэта».</verse>
				<verse number="6">Ты чуў і бачыў усё гэта, хіба цяпер не прызнаеш [гэта]? А цяпер Я абвяшчаю табе новае і таемнае, чаго ты ня ведаеш.</verse>
				<verse number="7">Цяпер яно створана, а не здаўна і не за дзень, і ты ня чуў пра гэта, каб ты не сказаў: «Вось, я ведаў гэта».</verse>
				<verse number="8">Ты нічога ня чуў, і нічога ня ведаў, і здаўна не адкрылася [гэта] для вуха твайго, бо Я ведаў, што ты здраднікам і бунтаўніком называешся ад улоньня [маці].</verse>
				<verse number="9">Дзеля імя Майго Я стрымаю гнеў Мой і дзеля хвалы Маёй стрымаю Сябе, каб ня зьнішчыць цябе.</verse>
				<verse number="10">Вось, Я ператапіў цябе, але ня як срэбра, Я выспрабаваў цябе ў печы нядолі.</verse>
				<verse number="11">Дзеля Сябе, дзеля Сябе Самога Я раблю [гэта], каб не было зьняважана [імя Маё]. І славы Маёй Я не аддам другому.</verse>
				<verse number="12">Слухай Мяне, Якуб, і Ізраіль, якога Я паклікаў. Гэта Я, Я — першы, і Я — апошні.</verse>
				<verse number="13">Рука Мая заснавала зямлю, і правіца Мая расьцягнула неба. Я клічу іх, і яны становяцца разам.</verse>
				<verse number="14">Зьбярыцеся ўсе і слухайце. Хто з вас распавёў пра гэта? ГОСПАД любіць [яго], і ён выканае волю Ягоную ў Бабілоне, і рамяно Ягонае — на Халдэйцах.</verse>
				<verse number="15">Я, Я прамовіў [гэта] і паклікаў яго, прывёў яго і даў посьпех шляху ягонаму.</verse>
				<verse number="16">Наблізьцеся да Мяне і паслухайце гэта. Спрадвеку Я не гаварыў патаемна. Ад часу, калі гэта дзеялася, Я быў там. І цяпер Госпад ГОСПАД паслаў Мяне і Дух Ягоны.</verse>
				<verse number="17">Гэта кажа ГОСПАД, Адкупіцель твой, Сьвяты Ізраіля: «Я — ГОСПАД, Бог твой, Які вучыць цябе карыснаму, Які вядзе цябе на шляху, па якім ідзеш.</verse>
				<verse number="18">Калі б ты зважаў на прыказаньні Мае, стаўся б супакой твой як рака, і праведнасьць твая — як хвалі марскія.</verse>
				<verse number="19">І было б насеньне тваё, як пясок, а нашчадкі ўлоньня твайго — як зярняткі пяску, і не было б зьнішчанае і сьцёртае імя тваё перад абліччам Маім!»</verse>
				<verse number="20">Выходзьце з Бабілону, уцякайце ад Халдэйцаў! З гоманам радасьці абвяшчайце, няхай чуюць гэта, разьнясіце гэта аж да краю зямлі, кажыце: «ГОСПАД адкупіў слугу Свайго Якуба».</verse>
				<verse number="21">Ня смагнулі яны, калі Ён вёў іх праз руіны. Ён вывеў ім ваду са скалы, раскалоў скалу і пацякла вада.</verse>
				<verse number="22">Няма супакою для бязбожнікаў, кажа ГОСПАД.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="49">
				<verse number="1">Паслухайце Мяне, астравы, зважайце, далёкія народы! ГОСПАД паклікаў Мяне з улоньня [маці], ад чэрава маці маёй Ён узгадаў імя Маё.</verse>
				<verse number="2">І зрабіў Ён вусны Мае як меч востры; у ценю рукі Сваёй схаваў Мяне. І зрабіў Ён з Мяне стралу вострую, і схаваў Мяне ў сагайдаку Сваім.</verse>
				<verse number="3">І сказаў Мне: «Ты — слуга Мой, Ізраіль, у Табе Я праслаўлюся».</verse>
				<verse number="4">А Я сказаў: «Надарма Я працаваў, на пустое і марнае выдаткаваў Я сілу Маю. Аднак суд Мой у ГОСПАДА і ўзнагарода Мая — у Бога Майго».</verse>
				<verse number="5">І цяпер кажа ГОСПАД, Які ўкшталтаваў Мяне ад улоньня [маці] на слугу Сабе, каб навярнуць Якуба да Сябе, і каб Ізраіль для Яго быў сабраны. І Я праслаўлены ў вачах ГОСПАДА, і Бог Мой стаўся моцай Маёй.</verse>
				<verse number="6">І Ён сказаў: «Замала таго, каб Ты быў для Мяне слугою, каб аднавіць калены Якуба і каб вярнуць выратаваных Ізраіля, але Я пастаўлю Цябе Сьвятлом для народаў, каб быў Ты збаўленьнем Маім аж да краю зямлі».</verse>
				<verse number="7">Гэта кажа ГОСПАД, Адкупіцель Ізраіля, Сьвяты ягоны, да пагарджанай душы, да Таго, Якім брыдзяцца народы, да Слугі тых, што пануюць: «Валадары ўбачаць Цябе, і паўстануць князі і паклоняцца дзеля ГОСПАДА, бо Ён верны, і [дзеля] Сьвятога Ізраіля, Які выбраў Цябе».</verse>
				<verse number="8">Гэта кажа ГОСПАД: «У час ласкі Я адказаў Табе, і ў дзень збаўленьня Я дапамог Табе, і Я захаваю Цябе, і пастаўлю Цябе запаветам для народу, каб аднавіць зямлю, каб разьдзяліць спадчыну спустошаную,</verse>
				<verse number="9">каб сказаць вязьням: “Выходзьце!”, а тым, якія ў цемры: “Зьявіцеся!” Яны будуць пасьвіцца на ўсіх дарогах, на ўсіх лысых узгорках будзе паша іхняя.</verse>
				<verse number="10">Ня будуць яны галадаць і ня будуць смагнуць, і ня ўдарыць іх сьпёка і сонца, бо Той, Які шкадуе іх, будзе весьці іх, і да крыніцаў водных павядзе іх.</verse>
				<verse number="11">Я зраблю ўсе горы Мае дарогаю, і сьцежкі Мае будуць узьнятыя.</verse>
				<verse number="12">Вось, тыя прыходзяць здалёк, а вось гэтыя — з поўначы і з захаду, а іншыя — з зямлі Сінім.</verse>
				<verse number="13">Радуйцеся, нябёсы, і весяліся, зямля! Гукаючы, гукайце, горы, ад радасьці! Бо пацешыў ГОСПАД народ Свой, і зьлітаваўся над убогім Сваім.</verse>
				<verse number="14">А Сыён казаў: «Пакінуў мяне ГОСПАД, Госпад мой забыўся пра мяне!»</verse>
				<verse number="15">Ці ж забудзецца жанчына пра немаўля сваё, каб не пашкадавала сына ўлоньня свайго? Але калі [нават] яна забудзецца, Я не забудуся пра цябе!</verse>
				<verse number="16">Вось, Я запісаў цябе на далонях Маіх, муры твае перада Мною заўсёды.</verse>
				<verse number="17">Сьпяшаюцца тыя, якія будуюць цябе, а тыя, якія руйнавалі цябе і спусташалі цябе, адыйдуць ад цябе.</verse>
				<verse number="18">Падымі навокал вочы свае і паглядзі! Усе яны сабраліся і ідуць да цябе. Як жывы Я, кажа ГОСПАД, усіх іх ты, як аздобу, узложыш і будзеш падвязаная імі як нявеста.</verse>
				<verse number="19">Бо руіны твае і спусташэньне тваё, і зямля зьнішчэньня твайго цяпер будзе цеснай для жыхароў, і адыйдуць далёка тыя, якія руйнавалі цябе.</verse>
				<verse number="20">Зноў скажуць у вушы твае сыны сіроцтва твайго: «Цеснае для мяне месца гэта, дай мне прастор, каб я мог пасяліцца».</verse>
				<verse number="21">І ты скажаш у сэрцы сваім: «Хто нарадзіў мне іх? Бо я была бязьдзетная і няплодная, выгнаная, і заведзеная ў няволю. Дык хто выгадаваў іх? Вось, я засталася самотнай, а яны адкуль узяліся?»</verse>
				<verse number="22">Гэта кажа Госпад ГОСПАД: «Вось, Я падыму руку Маю да народаў, і да плямёнаў уздыму сьцяг Мой, і панясуць сыноў тваіх на руках, а дочкі твае будуць несены на плячах.</verse>
				<verse number="23">І будуць валадары выхавацелямі тваімі, а валадаркі іхнія — карміцелькамі тваімі. Абліччам да зямлі будуць пакланяцца табе і будуць лізаць пыл ног тваіх, і ты даведаешся, што Я — ГОСПАД, і ня будуць асаромлены тыя, якія спадзяюцца на Мяне».</verse>
				<verse number="24">Ці ж можна забраць у волата здабычу, або ці палоненыя пераможцам могуць уцячы?</verse>
				<verse number="25">Бо гэта кажа ГОСПАД: «Нават палоненыя волатам будуць забраныя [ў яго], і здабыча прыгнятальніка будзе выратаваная. Я буду змагацца з супраціўнікам тваім, і сыноў тваіх Я збаўлю.</verse>
				<verse number="26">І Я прымушу крыўдзіцеляў тваіх есьці цела іхняе, і ўласнай крывёю яны нап’юцца, быццам маладым віном. І даведаецца кожнае цела, што Я — ГОСПАД, Збаўца твой і Адкупіцель твой, Моцны Якуба».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="50">
				<verse number="1">Гэта кажа ГОСПАД: «Дзе ліст разводны маці вашай, з якім Я адаслаў яе? Або хто пазыкадавец Мой, якому Я прадаў вас? Вось, за правіны вашыя былі вы прададзены, і за злачынствы вашыя адасланая маці вашая.</verse>
				<verse number="2">Чаму, калі Я прыйшоў, не было нікога? Я клікаў, і ніхто не адказваў? Ці ж кароткай стала рука Мая, каб вызваляць? Ці ж ня маю Я сілы, каб выратаваць? Вось, пагрозай Маёй Я высушваю мора, перамяняю рэкі ў пустыню, і гніюць рыбы іхнія без вады, і дохнуць ад смагі.</verse>
				<verse number="3">Я апранаю ў цемру неба і зрэбніцу раблю пакрыцьцём ягоным».</verse>
				<verse number="4">Госпад ГОСПАД даў Мне язык вучня, каб Я ведаў, як падтрымаць зьняможанага словам бадзёрым. Кожную раніцу Ён абуджае вуха Маё, каб Я слухаў Яго, як вучань.</verse>
				<verse number="5">Госпад ГОСПАД адкрыў Мне вуха, і Я не супрацівіўся, не адступіўся назад.</verse>
				<verse number="6">Сьпіну Маю Я падставіў тым, якія б’юць, і шчокі Мае — тым, якія ўдараюць. Аблічча Маё Я не схаваў ад ганьбы і пляваньня.</verse>
				<verse number="7">Але Госпад ГОСПАД дапаможа Мне, таму Я не саромеюся, таму Я зрабіў аблічча Маё як крэмень, і ведаю, што ня буду ў ганьбе.</verse>
				<verse number="8">Блізка Той, Які апраўдвае мяне. Хто будзе спрачацца са Мною? Станьма [насупраць] разам! Хто абвінаваўца ў судзе Маім? Няхай падыйдзе да Мяне.</verse>
				<verse number="9">Вось, Госпад ГОСПАД дапаможа Мне. Хто будзе вінаваціць Мяне? Вось, усе яны спарахнеюць, як адзеньне, і моль зьесьць іх.</verse>
				<verse number="10">Хто з вас баіцца ГОСПАДА, няхай слухае голас Слугі Ягонага! Хто ходзіць у цемры і няма яму сьвятла, няхай спадзяецца на імя ГОСПАДА і няхай абапіраецца на Бога свайго.</verse>
				<verse number="11">Вось, вы ўсе, якія распальваеце вагонь, узбройваецеся стрэламі вогненнымі, ідзіце ў полымя вагню вашага, сярод стрэлаў вогненных, якія вы распалілі. Гэта рука Мая зрабіла вам, і вы будзеце качацца ў пакутах.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="51">
				<verse number="1">Слухайце Мяне вы, якія імкнецеся да праведнасьці, якія шукаеце ГОСПАДА. Паглядзіце на скалу, з якой вы высечаныя, і на глыбіню ямы, з якой вы выцягнутыя.</verse>
				<verse number="2">Паглядзіце на Абрагама, бацьку вашага, і на Сару, якая нарадзіла вас, бо Я паклікаў яго аднаго і дабраславіў яго, і памножыў яго.</verse>
				<verse number="3">Бо пацешыць ГОСПАД Сыён, пацешыць усе руіны ягоныя, і зробіць Ён пустыню ягоную як Эдэм, і стэп ягоны — як сад ГОСПАДА. І будуць знойдзены ў ім вясёласьць і радасьць, дзякаваньне і голас сьпяваньня.</verse>
				<verse number="4">Паслухай Мяне, народзе Мой, племя Маё, прыхілі вуха да Мяне, бо Закон выйдзе ад Мяне, і суд Мой Я пастаўлю як сьвятло для народаў.</verse>
				<verse number="5">Блізка праведнасьць Мая, выходзіць збаўленьне Маё, і рамяно Маё будзе судзіць народы, на Мяне чакаюць астравы і на рамяно Маё спадзяюцца.</verse>
				<verse number="6">Узьніміце да неба вочы свае і гляньце на зямлю ўнізе, бо неба, як дым счэзьне, і зямля як адзеньне распадзецца, і жыхары ейныя як камары пагінуць, а збаўленьне Маё будзе вечным, і праведнасьць Мая ня спыніцца.</verse>
				<verse number="7">Паслухайце Мяне вы, якія ведаеце праведнасьць, народ, у сэрцы якога Закон Мой. Ня бойцеся ганьбаваньня ад людзей і не палохайцеся зьнявагаў іхніх.</verse>
				<verse number="8">Бо як адзеньне, зьесьць іх моль, і як воўну, зьесьць іх чарвяк, а праведнасьць Мая будзе вечная, і збаўленьне Маё — з пакаленьня ў пакаленьне.</verse>
				<verse number="9">Абудзіся, абудзіся! Апраніся ў магутнасьць, рамяно ГОСПАДА! Прабудзіся, як у дні старадаўнія, як у пакаленьнях [мінулых] вякоў. Ці ж ня Ты — Той, Які пасек Рагаба, прабіў цмока?</verse>
				<verse number="10">Ці ж ня Ты — Той, Які высушыў мора, ваду вялікага бяздоньня, глыбіні мора зрабіў шляхам, каб ішлі адкупленыя?</verse>
				<verse number="11">Так вызваленыя ГОСПАДАМ вернуцца і прыйдуць на Сыён са сьпяваньем; і радасьць вечная над галовамі іхнімі; і яны атрымаюць радасьць і вясёласьць, а смутак і ўздыханьне ўцякуць.</verse>
				<verse number="12">Я, Я — Той, Які пацяшае вас! Хто ты, што баішся чалавека, які памірае, і сына чалавечага, які як трава [высыхае]?</verse>
				<verse number="13">І ты забываешся пра ГОСПАДА, Які зрабіў цябе, Які расьцягнуў неба і заснаваў зямлю, і ты ўсьцяж, кожны дзень баішся гневу прыгнятальніка, які гатовы [цябе] загубіць. Але дзе той гнеў прыгнятальніка?</verse>
				<verse number="14">Хутка палонны будзе вызвалены і не памрэ ў яме, і ня будзе бракаваць яму хлеба.</verse>
				<verse number="15">Бо Я — ГОСПАД, Бог твой, Які ўзбурвае мора, і ўздымаюцца хвалі ягоныя, ГОСПАД Магуцьцяў — імя Ягонае.</verse>
				<verse number="16">І Я ўлажыў словы Мае ў вусны твае і ў ценю рукі Маёй Я схаваў цябе, каб расьцягнуць неба і заснаваць зямлю, і сказаць Сыёну: «Ты — народ Мой!»</verse>
				<verse number="17">Абудзіся, абудзіся, устань, Ерусалім, ты, які піў з рукі ГОСПАДА келіх гневу Ягонага, выпіў фуз з келіху ап’яненьня, выпіў да дна.</verse>
				<verse number="18">Не было нікога, хто б падтрымаў яго. З усіх сыноў, якіх ён нарадзіў, і з усіх сыноў, якіх выгадаваў, не было ніводнага, хто б падтрымаў руку ягоную.</verse>
				<verse number="19">Вось, дзьве [бяды] спаткалі цябе, але хто пашкадуе цябе? Спусташэньне і загуба, голад і меч, і хто пацешыць цябе?</verse>
				<verse number="20">Сыны твае зьнясіленыя, ляжаць на скрыжаваньнях усіх вуліцаў як сарна ў цянётах, поўныя гневу ГОСПАДА, пагрозаў Бога твайго.</verse>
				<verse number="21">Дзеля гэтага паслухай гэта, гаротны і ап’янелы, але не ад віна.</verse>
				<verse number="22">Гэта кажа Госпад твой, ГОСПАД, Бог твой, Які заступаецца за народ Свой: «Вось, Я забіраю з рукі тваёй келіх ап’яненьня, фуз з келіху гневу Майго, і ты ня будзеш больш піць з яго.</verse>
				<verse number="23">І Я дам яго ў рукі тых, якія прыгняталі цябе і казалі да душы тваёй: “Схіліся, каб мы прайшлі [па табе]!” І ты лажыў сьпіну тваю як зямлю і як вуліцу для тых, што праходзяць».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="52">
				<verse number="1">Абудзіся, абудзіся! Апрані моц тваю, Сыёне! Апрані шаты прыгажосьці тваёй, Ерусаліме, горад сьвяты! Бо ня ўвойдзе больш да цябе неабрэзаны і нячысты.</verse>
				<verse number="2">Абтрасіся ад пылу, устань, і сядай, Ерусаліме! Разьвяжы путы на шыі тваёй, паланянка, дачка Сыёну!</verse>
				<verse number="3">Бо гэта кажа ГОСПАД: «Задарма вы былі прададзеныя, і будзеце не за срэбра адкупленыя».</verse>
				<verse number="4">Бо гэта кажа Госпад ГОСПАД: «Народ Мой перш зыйшоў у Эгіпет, каб жыць там, і Ашур без прычыны прыгнятаў яго.</verse>
				<verse number="5">А цяпер што Мне тут [рабіць], кажа ГОСПАД, бо народ Мой забраны дарма? Тыя, што пануюць над імі, хваляцца, кажа ГОСПАД, і ўсьцяж, кожны дзень імя Маё зьневажаюць.</verse>
				<verse number="6">Дзеля таго народ Мой даведаецца імя Маё ў гэты дзень, бо Я — Той Які гаворыць: “Вось Я!”»</verse>
				<verse number="7">Якія прыгожыя на гарах ногі тых, якія дабравесьцяць і якія абвяшчаюць пра мір, дабравесьцяць дабро і абвяшчаюць збаўленьне, якія кажуць Сыёну: «Валадарыць Бог твой».</verse>
				<verse number="8">Голас вартаўнікоў тваіх, яны ўзьнімаюць голас, разам сьпяваюць, бо на ўласныя вочы бачаць, як ГОСПАД вяртаецца на Сыён.</verse>
				<verse number="9">Гаманіце радасна і сьпявайце разам, руіны Ерусаліму, бо пацешыў ГОСПАД народ Свой, адкупіў Ерусалім!</verse>
				<verse number="10">Зьявіў ГОСПАД рамяно сьвятасьці Сваёй на вачах усіх народаў, і ўбачаць усе канцы зямлі збаўленьне Бога нашага.</verse>
				<verse number="11">Ідзіце, ідзіце! Выходзьце адтуль! Не дакранайцеся нячыстага! Выходзьце з сярэдзіны яго! Ачысьціцеся, вы, якія нясеце начыньні ГОСПАДА!</verse>
				<verse number="12">Бо вы выйдзеце, не сьпяшаючыся, і ня будзеце ісьці, быццам уцякаючы, бо будзе ісьці перад абліччам вашым ГОСПАД, а за вамі будзе ахоўваць [вас] Бог Ізраіля.</verse>
				<verse number="13">Вось, будзе мець посьпех Слуга Мой, Ён узьнімецца і ўзьвялічыцца, і будзе вельмі вялікі.</verse>
				<verse number="14">Як шмат аслупянела, [гледзячы] на Яго, бо так нялюдзка быў зьменены выгляд Ягоны і постаць Ягоная [стала непадобная] на сына чалавечага.</verse>
				<verse number="15">Так шматлікія народы зьдзівяцца, і валадары закрыюць вусны свае перад Ім, бо ўбачаць тое, пра што ім ніколі не расказвалі, і зразумеюць тое, пра што ня чулі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="53">
				<verse number="1">Хто паверыў вестцы нашай? І каму аб’явілася рамяно ГОСПАДА?</verse>
				<verse number="2">Бо Ён вырас, быццам парастак перад абліччам Ягоным, і нібы корань з зямлі сухой. Не было ў Ім ані прывабнасьці, ані прыгажосьці, і мы глядзелі на Яго, і не было выгляду ў Ім, каб нам спадабаўся.</verse>
				<verse number="3">Ён быў пагарджаны і адкінуты людзьмі, муж пакутаў, які паспытаў хваробаў, і перад Ім закрывалі абліччы [свае], Ён быў пагарджаны, і мы мелі Яго за нішто.</verse>
				<verse number="4">Але Ён узяў на Сябе немачы нашыя, і панёс хваробы нашыя, а мы ўважалі Яго за асуджанага, за пакаранага Богам і прыніжанага.</verse>
				<verse number="5">Але Ён быў прабіты за грахі нашыя, быў катаваны за беззаконьні нашыя; пакараньне [дзеля] міру нашага [было] на Ім, і ранамі Ягонымі мы аздароўлены.</verse>
				<verse number="6">Усе мы як авечкі заблукалі, кожны з нас зьвярнуў на шлях свой, і ГОСПАД узлажыў на Яго беззаконьне ўсіх нас.</verse>
				<verse number="7">Мучылі Яго, і зьдзекваліся з Яго, і Ён не адкрыў вуснаў Сваіх. Як ягня, якое ведзенае на зарэз і як авечка нямая перад абліччам тых, якія стрыгуць яе, так Ён не адкрыў вуснаў Сваіх.</verse>
				<verse number="8">Пасьля вязьніцы і суду Ён быў забраны, і пра паходжаньне Ягонае хто раскажа? Бо Ён быў вырваны з зямлі жывых, за правіны народу Майго быў пакараны.</verse>
				<verse number="9">І дадзена Яму магіла сярод бязбожнікаў, але ў багатага пахавалі Яго, хоць [нікому] не зрабіў Ён крыўды, і не было падману ў вуснах Ягоных.</verse>
				<verse number="10">І ГОСПАД зажадаў скрышыць Яго і аддаць на пакуты. Калі Ён аддасьць душу Сваю ў ахвяру за грэх, Ён убачыць насеньне [Сваё] і будзе мець доўгія дні, і жаданьне ГОСПАДА будзе рукою Ягонай споўнена.</verse>
				<verse number="11">Пасьля пакутаў душы Сваёй, Ён убачыць [сьвятло] і насыціцца. Пазнаньнем Сваім Праведны Слуга Мой апраўдае многіх, і беззаконьні іхнія Ён панясе.</verse>
				<verse number="12">Дзеля гэтага Я дам Яму [частку] сярод многіх, і з магутнымі Ён будзе дзяліць здабычу за тое, што Ён аддаў душу Сваю на сьмерць, і ў злачынцы быў залічаны. І Ён панёс на Сабе грахі многіх, і заступіўся за злачынцаў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="54">
				<verse number="1">Радуйся, няплодная, якая не нараджала, галасі радасна і весяліся ты, якая не спазнала родаў, бо больш сыноў у кінутай, чым сыноў у замужняй, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="2">Пашыр месца намёту твайго, расьцягні пакрыцьці жытла твайго, ня стрымлівай сябе, папусьці даўжэй вяроўкі твае, умацуй калкі твае.</verse>
				<verse number="3">Бо ты пашырышся направа і налева, і насеньне тваё возьме ў спадчыну народы і заселіць гарады спустошаныя.</verse>
				<verse number="4">Ня бойся, бо не дазнаеш сораму, і не чырваней, бо ня будзеш у ганьбе, бо забудзешся пра сорам маладосьці тваёй і ня будзеш больш памятаць пра ганьбу ўдаўства твайго.</verse>
				<verse number="5">Бо Той, Які ўзяў за жонку цябе — [ гэта] Той, Які зрабіў цябе. ГОСПАД Магуцьцяў — імя Ягонае, і Адкупіцель твой — Сьвяты Ізраіля, Яго называюць Богам усёй зямлі.</verse>
				<verse number="6">Бо як жанчыну кінутую і засмучаную духам паклікаў цябе ГОСПАД, і як да пакінутай жонкі маладосьці кажа Бог твой.</verse>
				<verse number="7">На хвіліну малую Я пакінуў цябе, але з літасьцю вялікай прыму цябе.</verse>
				<verse number="8">У запале гневу Я схаваў на хвіліну аблічча Маё ад цябе, але ў міласэрнасьці вечнай пашкадаваў цябе, кажа Адкупіцель твой, ГОСПАД.</verse>
				<verse number="9">Як воды Ноя гэта для Мяне. Калі Я прысягнуў яму, што ня прыйдуць больш воды Ноя на зямлю, так прысягаю і табе, што ня буду гневацца на цябе і дакараць цябе.</verse>
				<verse number="10">Бо горы зрушацца і ўзгоркі захістаюцца, але міласэрнасьць Мая не адыйдзе ад цябе і запавет супакою Майго не пахісьнецца, кажа ГОСПАД, Які літуецца над табою.</verse>
				<verse number="11">Няшчасная, кіданая бурамі, без пацяшэньня! Вось, Я пакладу на малахіце камяні твае і падмуркі твае — на шафірах.</verse>
				<verse number="12">І Я зраблю вокны твае з рубінаў, а брамы твае — з камянёў гранату, а ўсю агароджу тваю — з камянёў каштоўных.</verse>
				<verse number="13">І ўсе сыны твае [стануць] вучнямі ГОСПАДА, і вялікі супакой [дам] сынам тваім.</verse>
				<verse number="14">І будзеш ты ўмацаваная ў праведнасьці, і будзеш далёкая ад уціску, бо ня будзеш баяцца, і ад страху, бо ён не наблізіцца да цябе.</verse>
				<verse number="15">Калі прыйдзе навала на цябе, гэта ня [будзе] ад Мяне, і хто на цябе нападзе, той упадзе перад табою.</verse>
				<verse number="16">Вось, Я стварыў каваля, які дзьме на жар вагню і выцягвае з яго прылады для працы сваёй. І Я стварыў нішчыцеля, каб пустошыць.</verse>
				<verse number="17">Усякая прылада, вырабленая супраць цябе, ня будзе мець посьпеху, і кожны язык, які стане супраць цябе ў судзе, ты асудзіш. Гэта — спадчына слугаў ГОСПАДА, і праведнасьць іхняя — ад Мяне, кажа ГОСПАД.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="55">
				<verse number="1">Гэй, усе спрагнёныя, прыходзьце да вады, і тыя, што ня маюць срэбра, прыходзьце, купляйце і спажывайце; прыходзьце і купляйце бяз срэбра і бяз платы віно і малако!</verse>
				<verse number="2">Навошта вы адважваеце срэбра за тое, што ня хлеб, і працу сваю за тое, што не насыціць? Слухаючы, паслухайце Мяне і будзеце есьці [тое, што] добрае, і будзе насалоджвацца тлустым душа вашая.</verse>
				<verse number="3">Прыхіліце вуха сваё і прыйдзіце да Мяне, паслухайце, і будзе жыць душа вашая! І Я заключу з вамі запавет вечны дзеля міласэрнасьці для Давіда, якая нязьменная.</verse>
				<verse number="4">Вось, Я паставіў яго сьведкам для народаў, і правадыром, які дае загады людзям.</verse>
				<verse number="5">Вось, ты паклічаш народ, якога ня ведаеш, і народы, якія цябе ня ведалі, прыбягуць да цябе дзеля ГОСПАДА, Бога твайго, і дзеля Сьвятога Ізраіля, бо Ён уславіў цябе.</verse>
				<verse number="6">Шукайце ГОСПАДА, пакуль можна знайсьці Яго, клічце Яго, пакуль Ён блізка!</verse>
				<verse number="7">Няхай бязбожнік пакіне шлях свой, а нягоднік — намеры свае, і няхай вернецца да ГОСПАДА, і Ён зьлітуецца над ім, і да Бога нашага, бо Ён шчодры на прабачэньне.</verse>
				<verse number="8">Бо думкі Мае — гэта ня думкі вашыя, і шляхі вашыя — гэта не шляхі Мае, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="9">Бо як неба высока на зямлёю, так вышэйшыя шляхі Мае ад шляхоў вашых, і думкі Мае — ад думак вашых.</verse>
				<verse number="10">Бо як дождж або сьнег зыходзіць з неба і назад не вяртаецца, аж пакуль не напоіць зямлю і ня зробіць, каб яна радзіла і давала зеляніну, і давала насеньне таму, хто сее, і хлеб таму, хто есьць,</verse>
				<verse number="11">так і слова Маё, якое выходзіць з вуснаў Маіх. Яно не вяртаецца да Мяне пустым, але зьдзяйсьняе тое, што Я жадаю, і мае посьпех у тым, дзеля чаго Я паслаў яго.</verse>
				<verse number="12">Бо з радасьцю вы выйдзеце, і ў супакоі правядуць вас. Горы і ўзгоркі перад вамі будуць цешыцца са сьпяваньнем, а ўсе дрэвы палявыя будуць пляскаць у далоні.</verse>
				<verse number="13">Замест церняў вырасьце кіпарыс, замест крапівы вырасьце мірт, і будзе гэта на хвалу ГОСПАДУ, як знак вечны, які ня будзе зьнішчаны.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="56">
				<verse number="1">Гэта кажа ГОСПАД: «Захоўвайце суд і чыніце праведнасьць, бо неўзабаве прыйдзе збаўленьне Маё, і праведнасьць Мая аб’явіцца».</verse>
				<verse number="2">Шчаслівы чалавек, які так робіць, і сын чалавечы, які трымаецца гэтага, які захоўвае суботу, каб не паганіць яе, і захоўвае руку сваю, каб не рабіць ніякага зла.</verse>
				<verse number="3">Няхай ня кажа сын чужынца, які далучыўся да ГОСПАДА, кажучы: «Адлучаючы, адлучыць мяне ГОСПАД ад народу Свайго». Няхай ня кажа эўнух: «Вось, я — дрэва сухое».</verse>
				<verse number="4">Бо гэта кажа ГОСПАД пра эўнухаў, якія захоўваюць суботы Мае і выбіраюць тое, што падабаецца Мне, і трымаюцца моцна запавету Майго:</verse>
				<verse number="5">«Я дам ім у доме Маім і ў мурах Маіх памяць і імя, лепшае ад сыноў і дачок, дам ім імя вечнае, якое ня будзе зьнішчана».</verse>
				<verse number="6">А сыноў чужынцаў, якія далучыліся да ГОСПАДА, каб служыць Яму і любіць імя ГОСПАДА, і быць для Яго слугамі, усіх, хто захоўвае суботу, каб не паганіць яе, і хто трымаецца моцна запавету Майго,</verse>
				<verse number="7">Я завяду на гару сьвятасьці Маёй і ўзрадую іх у доме малітвы Маім. Цэласпаленьні іхнія і ахвяры іхнія будуць даспадобы [Мне] на ахвярніку Маім, бо дом Мой будзе названы домам малітвы для ўсіх народаў.</verse>
				<verse number="8">Кажа Госпад ГОСПАД, Які зьбірае выгнанцаў Ізраіля: «Яшчэ Я зьбяру [іншых] да яго, акрамя тых, якія ўжо сабраныя».</verse>
				<verse number="9">Усе зьвяры палявыя, прыходзьце, і ешце, усе зьвяры лясныя.</verse>
				<verse number="10">Вартаўнікі іхнія ўсе сьляпыя, нічога не ведаюць. Усе яны —сабакі нямыя, якія ня могуць брахаць, дрэмлюць, вылежваюцца, любяць спаць.</verse>
				<verse number="11">І гэта сабакі ненажэрныя, якія ня ведаюць сытасьці! Гэта пастыры, якія ня маюць разуменьня, усе яны завярнулі на шлях свой, кожны [шукае] карысьці сваёй і ня маюць канца [ў гэтым].</verse>
				<verse number="12">[кажучы]: «Прыходзьце, я вазьму віна, і нап’емся сікеры, і заўтра будзе як сёньня, хіба яшчэ лепш».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="57">
				<verse number="1">Праведны гіне, і няма чалавека, які бярэ [гэта] да сэрца; людзі міласэрныя забіраюцца, і няма [нікога], хто б зразумеў, што ад аблічча зла забіраецца праведнік.</verse>
				<verse number="2">Ён адыходзіць у супакоі; супачываюць на ложках сваіх тыя, якія ходзяць [шляхам] простым.</verse>
				<verse number="3">Наблізьцеся сюды вы, сыны вядзьмаркі, насеньне чужаложніцы і распусьніцы.</verse>
				<verse number="4">З каго вы зьдзекуецеся? На каго раскрываеце рот і высоўваеце язык? Ці ж вы ня дзеці бунту, насеньне хлусьні?</verse>
				<verse number="5">Вы распаляецеся [юрлівасьцю] да ідалаў пад кожным дрэвам зялёным, забіваеце [ў ахвяру] дзяцей у ярах і ў шчылінах скалаў.</verse>
				<verse number="6">Гладкія [камяні] ў ярах — частка твая, яны, яны — жэрабя тваё. Для іх ты вылівала ахвяру вадкую, складала ахвяру хлебную. Ці ж гэтым Я маю быць усьцешаны?</verse>
				<verse number="7">На гары вялікай і высокай ты паставіла ложак свой, і туды ўзыйшла, каб ахвяроўваць ахвяры.</verse>
				<verse number="8">І за дзьвярыма і за вушакамі [дзьвярэй] ты паставіла памятку тваю, бо ты [далёка] ад Мяне, і распраналася, і ўзыходзіла, і пашырала ложак свой, і заключыла дамову з тымі, з кім любіш ляжаць, дзе месца нагледзіш.</verse>
				<verse number="9">І пайшла ты да валадара з алеем, і павялічыла масьці свае, і паслала далёка пасланцоў сваіх, і зыходзіла аж да адхлані.</verse>
				<verse number="10">Ты змучылася на шматлікіх шляхах тваіх, [але] не сказала: «Надарма!», і ты знаходзіла бадзёрасьць для рукі тваёй, таму не саслабела.</verse>
				<verse number="11">Каго ж ты спалохалася і збаялася, што падманвала і ня ўзгадвала пра Мяне і не зьмясьціла [Мяне] ў сэрцы тваім? Ці ж не таму, што Я доўгі час маўчаў, ты не баішся Мяне?</verse>
				<verse number="12">Я выяўлю праведнасьць тваю і ўчынкі твае, і яны не будуць на карысьць табе.</verse>
				<verse number="13">Калі будзеш клікаць, не абароніць цябе зграмаджэньне [ідалаў] тваіх, але ўсіх іх разьвее вецер, і падхопіць бура. А хто спадзяецца на Мяне, возьме ў спадчыну зямлю і паселіцца на гары Маёй сьвятой.</verse>
				<verse number="14">І скажуць: «Прастуйце, прастуйце, рыхтуйце шлях, прыбярыце перашкоды са шляху народу Майго».</verse>
				<verse number="15">Бо гэта кажа Высокі і Узьнесены, Які жыве вечна, і Сьвятое імя Ягонае: «Я жыву на вышынях і ў сьвятасьці, і [Я жыву] з тым, хто зламаны і спакораны духам, каб ажывіць дух пакорных і ажывіць сэрца прыгнечаных.</verse>
				<verse number="16">Бо Я ня буду вечна спрачацца і ня буду заўсёды гневацца, бо тады [ўсякі] дух зьнікне перад абліччам Маім і [ўсякае] дыханьне, якое Я зрабіў.</verse>
				<verse number="17">Я загневаўся і ўдарыў яго за беззаконьне хцівасьці ягонай, адвярнуўся і загневаўся; але ён, узбунтаваны, пайшоў па шляху сэрца свайго.</verse>
				<verse number="18">Я бачыў шляхі ягоныя, і Я аздараўлю яго, і павяду яго, і дам пацяшэньне яму і тым, якія сумуюць дзеля яго.</verse>
				<verse number="19">І Я ствару плод вуснаў. Супакой, супакой далёкім і блізкім, кажа ГОСПАД. І Я аздараўлю яго».</verse>
				<verse number="20">А бязбожнік — як мора ўзбуранае, якое ня можа супакоіцца, і воды ягоныя выкідаюць балота і бруд.</verse>
				<verse number="21">Няма супакою для бязбожных, кажа Бог мой.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="58">
				<verse number="1">Крычы на [ўсё] горла, ня стрымлівайся! Як труба, узьнімі голас твой і абвяшчай народу Майму злачынствы іхнія, а дому Якуба — грахі іхнія.</verse>
				<verse number="2">Яны шукаюць Мяне з дня ў дзень і жадаюць ведаць шляхі Мае, быццам народ, які чыніць праведнасьць і не занядбоўвае суду Бога свайго. Пытаюцца Мяне пра суд праведны, наблізіцца да Бога жадаюць.</verse>
				<verse number="3">«Чаму мы посьцілі, а Ты ня бачыў? Мы мучылі душы нашыя, а Ты ня ведаеш?» Вось, у дзень посту вашага вы спаўняеце пажаданьні вашыя і ўсіх работнікаў сваіх вы прыгнятаеце.</verse>
				<verse number="4">Вось, вы посьціце, каб вадзіцца і сварыцца, і б’іцёся кулакамі нахабна. Ня трэба посьціць так, як у гэты дзень, каб быў выслуханы на вышынях голас ваш.</verse>
				<verse number="5">Ці ж гэта той пост, які Я выбраў, дзень, калі чалавек прыгнятае душу сваю, гне галаву сваю, як трысьціна, і ў зрэбніцу апранаецца, і попелам пасыпаецца? Ці ж гэта ты называеш постам і днём, які ўпадабаў ГОСПАД?</verse>
				<verse number="6">Ці ж ня гэта пост, які Я выбраў: здымі кайданы бязбожнасьці, разьвяжы путы ярма, пусьці ўцісканых на свабоду і ўсякае ярмо скрышы.</verse>
				<verse number="7">Ці ж ня ў тым [пост], каб падзяліцца хлебам сваім з галодным, убогіх і бяздомных увесьці ў дом? Калі ўбачыш голага, апрані яго, і перад крэўным сваім не хавайся.</verse>
				<verse number="8">Тады зазіхціць сьвятло тваё, як зараніца, і рана твая хутка загоіцца, і пойдзе перад абліччам тваім праведнасьць твая, а слава ГОСПАДА будзе ісьці за табой.</verse>
				<verse number="9">Тады будзеш клікаць, і ГОСПАД адкажа, будзеш крычаць, і Ён скажа: «Вось Я!» Калі ты прыбярэш спаміж сябе ярмо і ня будзеш пагражаць пальцам і гаварыць ліхое,</verse>
				<verse number="10">і калі адкрыеш душу сваю галоднаму і душу засмучаную насыціш, тады заясьнее сьвятло тваё ў цемры, і змрок твой [стане] як [сьвятло] апоўдні.</verse>
				<verse number="11">І будзе ГОСПАД весьці цябе заўсёды, і насыціць душу тваю ў зямлі сухой, і ўмацуе косткі твае. І будзеш ты як сад паліваны, і як крыніца вады, у якой не сканчваецца вада ейная.</verse>
				<verse number="12">І адбудуюць [сыны] твае руіны адвечныя, ты адновіш падваліны многіх пакаленьняў, і назавуць цябе аднавіцелем выломаў, абнавіцелем шляхоў для засяленьня.</verse>
				<verse number="13">Калі ты дзеля суботы стрымаеш нагу тваю, каб не рабіць справаў тваіх у дзень Мой сьвяты, і назавеш суботу [днём] прыемным, сьвятым для ГОСПАДА і слаўным, і калі ўшануеш яе, каб не ісьці шляхамі сваімі, і ня будзеш шукаць [рабіць] справы тваёй і прамаўляць словы,</verse>
				<verse number="14">тады ты будзеш захапляцца ГОСПАДАМ, і Ён падыме цябе на вышыні зямныя, і будзе карміць цябе спадчынай Якуба, бацькі твайго, бо вусны ГОСПАДА прамовілі гэта.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="59">
				<verse number="1">Вось, рука ГОСПАДА не скарацілася, каб не магла дапамагчы, і вуха Ягонае ня стала цяжкім, каб ня чуць.</verse>
				<verse number="2">Бо беззаконьні вашыя аддзялілі вас ад Бога вашага, і грахі вашыя схавалі аблічча Ягонае ад вас, каб Ён [вас] ня чуў.</verse>
				<verse number="3">Бо далоні вашыя заплямленыя крывёю, а пальцы вашыя — беззаконьнем, вусны вашыя прамаўляюць хлусьню, язык ваш мармыча ліхое.</verse>
				<verse number="4">Няма [нікога], хто кліча пра праведнасьць, няма [нікога], хто судзіць справядліва. Спадзяюцца на пустое і гавораць марнае, зачынаюць гора і нараджаюць злачынства.</verse>
				<verse number="5">Выседжваюць яйкі гадзючыя і ткуць павуціньне; хто зьесьць яйкі іхнія, памірае, а з разьбітага [яйка] вылазіць гадзіна.</verse>
				<verse number="6">Павуціньне іхняе не прыдасцца на адзеньне, і нельга апрануцца ў вырабы іхнія; учынкі іхнія — учынкі злачынныя, і справа гвалту ў далонях іхніх.</verse>
				<verse number="7">Ногі іхнія бягуць да ліхоты і сьпяшаюць, каб праліць кроў нявінную; думкі іхнія — думкі злачынныя, спусташэньне і загуба на дарогах іхніх.</verse>
				<verse number="8">Ня ведаюць яны шляху супакою, няма суду на сьцежках іхніх, яны скрывілі шляхі свае; кожны, хто ходзіць па іх, ня ведае супакою.</verse>
				<verse number="9">Дзеля гэтага суд аддаліўся ад нас, і не даходзіць да нас праведнасьць; чакаем сьвятла, а вось, цемра, і [чакаем] яснасьці, а ходзім у змроку.</verse>
				<verse number="10">Як сьляпыя, мацаем сьцены, і як без вачэй, навобмацак ходзім, спатыкаемся апоўдні, быццам у поцемках, поўныя сілаў, а быццам мёртвыя.</verse>
				<verse number="11">Усе мы рыкаем, быццам мядзьведзі, і як галубы стогнем. Чакаем суду, а яго няма, і збаўленьня, але яно далёка ад нас.</verse>
				<verse number="12">Бо памножыліся правіны нашыя перад Табою, і грахі нашыя сьведчаць супраць нас; бо правіны нашыя з намі, і беззаконьні нашыя мы ведаем.</verse>
				<verse number="13">Мы бунтуемся і хлусім супраць ГОСПАДА, і адступіліся ад Бога нашага; гаворым пра прыгнёт і здраду, падманваем і нараджаем у сэрцы словы фальшывыя,</verse>
				<verse number="14">І адступіўся назад суд, і праведнасьць стаіць здалёк, спатыкнулася праўда на плошчы, і справядлівасьць ня можа ўвайсьці.</verse>
				<verse number="15">І сталася, што праўда зьнікла, і той, хто ўцякае ад ліхоты, абрабаваны. І ўбачыў [гэта] ГОСПАД, і ліхім [было] ў вачах Ягоных, што няма суду.</verse>
				<verse number="16">І бачыў Ён, што няма чалавека, і дзівіўся, што няма заступніка. І рамяно Ягонае дапамагло Яму, і праведнасьць Ягоная падтрымала Яго.</verse>
				<verse number="17">Ён апрануў праведнасьць, як панцыр, і шалом збаўленьня на галаве Ягонай, Ён апрануў шаты помсты, і руплівасьць, быццам плашч, накінуў.</verse>
				<verse number="18">Паводле ўчынкаў Ён адплоціць супраціўнікам Сваім гневам, ворагам Сваім — помстай, і аднагародзіць помстай астравам.</verse>
				<verse number="19">І будуць баяцца імя ГОСПАДА на захадзе, і славы Ягонай — на ўсходзе сонца, бо Ён прыйдзе, як рака бурлівая, якую вецер ГОСПАДА гоніць.</verse>
				<verse number="20">І прыйдзе Адкупіцель на Сыён і да [сыноў] Якуба, якія адвярнуліся ад злачынстваў [сваіх], кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="21">І вось запавет Мой з імі, кажа ГОСПАД: Дух Мой, які на табе, і словы Мае, якія Я ўклаў у вусны твае, не адыйдуць ад вуснаў тваіх і ад вуснаў насеньня твайго, і ад вуснаў насеньня насеньня твайго, кажа ГОСПАД, ад цяпер і на вякі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="60">
				<verse number="1">Устань, сьвяціся [Ерусалім], бо прыйшло сьвятло тваё, і слава ГОСПАДА заясьнела над табою.</verse>
				<verse number="2">Бо вось, цемра ахутае зямлю, і змрок — народы, а над табою заясьнее ГОСПАД, і слава Ягоная зьявіцца над табою.</verse>
				<verse number="3">І прыйдуць народы да сьвятла твайго, і валадары — да зьзяньня яснасьці тваёй.</verse>
				<verse number="4">Падымі вочы твае навакол і паглядзі, усе яны зьбіраюцца і ідуць да цябе. Сыны твае прыходзяць здалёк, і дочак тваіх нясуць на плячах.</verse>
				<verse number="5">Тады ўбачыш і зазьзяеш, і затрапеча і пашырыцца сэрца тваё, бо зьвернецца да цябе багацьце мора, і багацьце народаў прыйдзе да цябе.</verse>
				<verse number="6">Мноства вярблюдаў пакрые цябе, драмадэры з Мадыяну і з Эфы, усе яны з Шэвы прыйдуць, нясуць золата і кадзіла, хвалу ГОСПАДУ абвяшчаюць.</verse>
				<verse number="7">Усе авечкі Кедару зьбяруцца да цябе, бараны Нэбаёту паслужаць табе, яны ўзыйдуць на ахвярнік Мой як [ахвяра] ўпадабаная, і Я ўслаўлю дом красы Маёй.</verse>
				<verse number="8">Хто гэта, што лятуць як аблокі, як галубы да галубятняў сваіх?</verse>
				<verse number="9">Бо на Мяне чакаюць астравы, і першымі [плывуць] караблі Таршышу, каб прывезьці сыноў тваіх здалёк, срэбра іхняе і золата іхняе з імі дзеля імя ГОСПАДА, Бога твайго, і дзеля Сьвятога Ізраіля, бо Ён уславіў цябе.</verse>
				<verse number="10">Сыны чужынцаў адбудуюць муры твае, а валадары іхнія будуць служыць табе, бо ў гневе Маім Я ўдарыў цябе, але ў ласкавасьці Маёй зьлітуюся над табою.</verse>
				<verse number="11">Брамы твае будуць адчыненыя заўсёды, удзень і ўначы ня будуць замыкацца, каб прыносілі да цябе багацьці народаў і валадароў іхніх прыводзілі [да цябе].</verse>
				<verse number="12">Бо народ і валадарства, якія не захочуць служыць табе, прападуць, і народы будуць цалкам выгублены.</verse>
				<verse number="13">Слава Лібану прыйдзе да цябе, [з ёй] разам кіпарысы, вязы і букі, каб упрыгожыць месца Маё сьвятое, і Я праслаўлю месца, дзе [стаяць] ногі Мае.</verse>
				<verse number="14">І прыйдуць да цябе з паклонам сыны крыўдзіцеляў тваіх, і ўпадуць да стопаў ног тваіх усе, якія пагарджалі табою, і назавуць цябе Горадам ГОСПАДА і Сыёнам Сьвятога Ізраіля.</verse>
				<verse number="15">За тое, што ты быў пакінуты і зьненавіджаны, і ніхто не хадзіў [праз цябе], Я зраблю цябе славай вечнай, радасьцю з пакаленьня ў пакаленьне.</verse>
				<verse number="16">І будзеш ты смактаць малако народаў, і грудзі валадароў будзеш смактаць, і даведаешся, што Я — ГОСПАД, Збаўца твой і Адкупіцель твой, Моцны Якуба.</verse>
				<verse number="17">Замест медзі Я прынясу золата, і замест жалеза прынясу срэбра, замест дрэва — медзь, і замест камянёў — жалеза. І Я пастаўлю мір вартаўніком тваім, а праведнасьць — начальнікам тваім.</verse>
				<verse number="18">Ня будзе больш чуваць у зямлі тваёй пра гвалт, пра спусташэньне і зьнішчэньне ў межах тваіх. І ты назавеш муры твае збаўленьнем, а брамы твае — хвалою.</verse>
				<verse number="19">Ня будзе ўжо сонца сьвяціць табе днём, і бляск месяца ня будзе асьвятляць цябе, але ГОСПАД будзе для цябе сьвятлом вечным, і Бог твой — аздобай тваёй.</verse>
				<verse number="20">Ня будзе больш заходзіць сонца тваё, і месяц твой не схаваецца, бо ГОСПАД будзе для цябе сьвятлом вечным, і скончацца дня жалобы тваёй.</verse>
				<verse number="21">І ўвесь народ твой будзе праведным, яны возьмуць зямлю ў спадчыну на вякі. Яны — парасткі насаджэньня Майго, твор рукі Маёй, каб Я праславіўся.</verse>
				<verse number="22">З найменшага станецца тысяча, а са слабога — народ магутны. Я, ГОСПАД, пасьпяшаюся [зрабіць] гэта ў свой час.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="61">
				<verse number="1">Дух Госпада ГОСПАДА нада мною, бо ГОСПАД памазаў мяне дабравесьціць убогім, паслаў мяне перавязаць раны зламаных сэрцам, абвяшчаць палонным вызваленьне, а вязьням — свабоду,</verse>
				<verse number="2">абвяшчаць год ласкі ГОСПАДА і дзень помсты Бога нашага, пацешыць усіх засмучаных,</verse>
				<verse number="3">разьвесяліць тых, якія плачуць на Сыёне, і даць ім дыядэму замест попелу, і алей радасьці замест смутку, адзеньне хвалы замест духу панурага, і назавуць іх дубамі праведнасьці, насаджэньнем ГОСПАДА для праслаўленьня Яго.</verse>
				<verse number="4">І яны забудуюць руіны адвечныя, і адбудуюць спусташэньні старадаўнія, адновяць гарады зруйнаваныя, спустошаныя з пакаленьня ў пакаленьня.</verse>
				<verse number="5">І стануць чужынцы, і будуць пасьвіць авечак вашых, і сыны чужынцаў будуць аратымі вашымі і вінаградарамі вашымі.</verse>
				<verse number="6">А вы будзеце называцца сьвятарамі ГОСПАДА, і будуць вас называць слугамі Бога нашага. Вы будзеце спажываць багацьці народаў і будзеце аздобленыя славай іхняй.</verse>
				<verse number="7">За прыніжэньне [народу Майго] падвойнае, за ганьбу і зьнявагу, якія [былі] часткаю іхняй, у зямлі сваёй яны атрымаюць спадчыну падвойную; і радасьць вечная будзе для іх.</verse>
				<verse number="8">Бо Я, ГОСПАД, люблю суд і ненавіджу рабунак і крыўду; і Я дам ім нагароду паводле праўды, і запавет вечны заключу з імі.</verse>
				<verse number="9">Насеньне іхняе будзе вядомым сярод народаў, і нашчадкі іхнія — сярод плямёнаў. Усе, хто іх убачаць, пазнаюць, што яны — насеньне, дабраслаўлёнае ГОСПАДАМ.</verse>
				<verse number="10">Я цешуся ў ГОСПАДЗЕ, душа мая радуецца ў Богу маім, бо Ён апрануў мяне ў шаты збаўленьня і накінуў на мяне плашч праведнасьці, як на жаніха, усклаў дыядэму, і як нявесту, аздобіў упрыгожваньнямі.</verse>
				<verse number="11">Бо як зямля выдае зеляніну сваю, і як сад родзіць насеньне сваё, так Госпад ГОСПАД зробіць, што вырасьце праведнасьць і хвала перад усімі народамі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="62">
				<verse number="1">Дзеля Сыёну ня буду маўчаць, і дзеля Ерусаліму не супачыну, пакуль ня ўзыйдзе, як бляск [зараніцы], праведнасьць ягоная, і збаўленьне ягонае — як паходня, што палае.</verse>
				<verse number="2">І ўбачаць народы праведнасьць тваю, і ўсе валадары — славу тваю, і назавуць цябе імем новым, якое акрэсьляць вусны ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="3">І ты станеш каронай славы ў руцэ ГОСПАДА і дыядэмай валадарства ў далоні Бога твайго.</verse>
				<verse number="4">І ня будуць больш казаць пра цябе “пакінутая”, і пра зямлю тваю ня будуць больш казаць “пустэча”, бо назавуць цябе “Маё ўпадабаньне ў ёй”, а зямлю тваю — “замужняя”, бо ўпадабаў цябе ГОСПАД, і зямля твая будзе замужам.</verse>
				<verse number="5">Бо як юнак жэніцца з дзяўчынаю, так Будаўнік твой ажэніцца з табою, і як жаніх цешыцца з нявесты, так будзе цешыцца з цябе Бог твой.</verse>
				<verse number="6">На мурах тваіх, Ерусалім, Я паставіў варту, увесь дзень і ўсю ноч яны ніколі ня будуць маўчаць. Вы, якія нагадваеце пра ГОСПАДА, ня мейце супакою,</verse>
				<verse number="7">і Яму не давайце супакою, пакуль Ён не адновіць Ерусалім і пакуль ня зробіць яго хвалою на зямлі.</verse>
				<verse number="8">Прысягнуў ГОСПАД правіцай Сваёй і рамяном моцы Сваёй: «Ня дам больш збожжа твайго ворагам тваім, і ня будуць піць сыны чужынцаў маладога віна твайго, над якім ты працаваў.</verse>
				<verse number="9">Бо тыя, якія забіраюць яго, будуць есьці яго і будуць хваліць ГОСПАДА, і тыя, якія зьбіраюць [вінаград], будуць піць яго на панадворку сьвятыні Маёй».</verse>
				<verse number="10">Праходзьце, праходзьце праз браму! Рыхтуйце шлях народу! Прастуйце, прастуйце гасьцінец, прыбярыце камяні! Падыміце сьцяг для народаў!</verse>
				<verse number="11">Вось, ГОСПАД абвяшчае аж да краю зямлі: «Скажыце дачцы Сыёну: “Вось, прыходзіць Збаўца твой, вось, плата Ягоная разам з Ім і нагарода Ягоная перад абліччам Ягоным”».</verse>
				<verse number="12">І будуць называць іх народам сьвятым, адкупленымі ГОСПАДАМ, а цябе будуць клікаць Пажаданая, Горад непакінуты.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="63">
				<verse number="1">Хто гэта ідзе з Эдому, у шатах барвовых з Боцры? Хто такі прыгожы ў строях Сваіх крочыць з вялікай сілай Сваёй? «[Гэта] Я, Які прамаўляе ў праведнасьці, вялікі ў збаўленьні».</verse>
				<verse number="2">Чаму чырвонае адзеньне тваё, і шаты твае — як у таго, які топча [вінаград] у тоўчні?</verse>
				<verse number="3">«Я Сам таптаў у тоўчні і не было з народаў нікога са Мною. Я таптаў іх у гневе Маім, таптаў іх у абурэньні Маім. Сок апырскаў шаты Мае, і папляміў Мне ўсё адзеньне Маё.</verse>
				<verse number="4">Бо дзень помсты — у сэрцы Маім, і год адкупленьня Майго надыйшоў.</verse>
				<verse number="5">І Я глядзеў, і не было таго, хто дапамагае, і зьдзівіўся, бо не было таго, хто падтрымаў Мяне. І дапамагло Мне рамяно Маё, і гнеў Мой падтрымаў Мяне.</verse>
				<verse number="6">І Я стаптаў народы ў гневе Маім, і сьцёр іх у абурэньні Маім, і выліў кроў іхнюю на зямлю».</verse>
				<verse number="7">Буду ўзгадваць міласэрнасьць ГОСПАДА, праслаўленьне ГОСПАДА за ўсё, што ГОСПАД для нас учыніў, і за мноства дабрадзействаў для дому Ізраіля, якія Ён учыніў для нас у ласкавасьці Сваёй і паводле вялікай ласкі Сваёй.</verse>
				<verse number="8">І Ён сказаў: «Яны, сапраўды, — народ Мой, сыны, якія не падманваюць!» І Ён стаў для іх Збаўцам.</verse>
				<verse number="9">У кожным уціску іхнім цесна [было] і Яму, і анёл аблічча Ягонага выбаўляў іх. У любові Сваёй і ў ласкавасьці Сваёй Ён Сам адкупіў іх, і ўзяў іх, і насіў іх усе дні старадаўнія.</verse>
				<verse number="10">Але яны сталіся непаслухмянымі і засмуцілі Духа Сьвятога Ягонага, і стаўся Ён для іх ворагам, і пачаў ваяваць з імі.</verse>
				<verse number="11">І ўзгадаў народ Ягоны дні старадаўнія, дні Майсея. Дзе Той, Які вывеў іх з мора з пастырам авечак Сваіх? Дзе той, Які зьмясьціў у нутро ягонае Духа Свайго Сьвятога?</verse>
				<verse number="12">[Дзе] Той, Які вёў Майсея за правую руку рамяном велічы Сваёй, Які разьдзяліў воды перад абліччам іхнім, каб зрабіць Сабе імя вечнае,</verse>
				<verse number="13">Які вёў іх праз бяздоньні, як каня ў пустыні, і яны не спатыкаліся?</verse>
				<verse number="14">Як жывёлу, якая зыходзіць у лагчыну, так Дух ГОСПАДА вёў іх да супачынку. Так вёў Ты народ Твой, каб зрабіць Сабе імя велічнае.</verse>
				<verse number="15">Глянь з неба і пабач з сялібы сьвятасьці Тваёй і велічы Тваёй! Дзе рэўнасьць Твая і магутнасьць Твая? Узрушэньня нутра Твайго і ласкавасьці Тваёй да мяне ня стрымлівай.</verse>
				<verse number="16">Бо Ты — Бацька наш! Бо Абрагам ня ведае нас, і Ізраіль не пазнае нас. Ты, ГОСПАДЗЕ, — Бацька наш, Адкупіцель наш — гэта імя Тваё адвечна.</verse>
				<verse number="17">Дзеля чаго, ГОСПАДЗЕ, Ты дазволіў нам збочыць са шляхоў Тваіх, зрабіў цьвёрдым сэрца нашае, каб мы не баяліся Цябе? Вярніся дзеля слугаў Тваіх, дзеля племені спадчыны Тваёй.</verse>
				<verse number="18">На кароткі час завалодалі прыгнятальнікі нашыя народам сьвятасьці Тваёй, патапталі сьвятыню Тваю.</verse>
				<verse number="19">Мы сталіся як тыя, над якімі Ты ад вякоў не панаваў, і [як тыя], над якімі ня клікалі імя Тваё.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="64">
				<verse number="1">О, каб Ты разьдзёр неба і зыйшоў! Перад абліччам Тваім растапіліся б горы!</verse>
				<verse number="2">Як агонь паліць гальлё, і як кіпіць вада на агні, так дай пазнаць імя Тваё ворагам Тваім. Перад абліччам Тваім будуць дрыжаць народы.</verse>
				<verse number="3">Калі Ты чыніш страшныя рэчы, якіх мы не чакалі, Ты зыходзіш, і перад абліччам Тваім растопяцца горы!</verse>
				<verse number="4">Ад вякоў не было чуваць, і да вуха не даходзіла, і вока ня бачыла Бога, акрамя Цябе, Які б зрабіў [гэта] тым, якія Яго чакаюць.</verse>
				<verse number="5">Ты выходзіш насустрач таму, хто з радасьцю робіць тое, што праведна, [насустрач] тым, якія на шляхах Тваіх памятаюць пра Цябе. Вось, Ты загневаўся, бо мы грашылі здаўна. І як [нам] быць збаўленымі?</verse>
				<verse number="6">І ўсе мы сталіся як нячысты, і ўся праведнасьць наша як заплямленая [месячнымі] адзежа, і мы ўсе вянем, як лісьце, і беззаконьні нашыя панесьлі нас як вецер.</verse>
				<verse number="7">І няма нікога, хто клікаў бы імя Тваё, хто б абудзіўся, каб трымацца моцна Цябе, бо Ты адвярнуў аблічча Тваё ад нас і аддаў нас у рукі беззаконьняў нашых.</verse>
				<verse number="8">І цяпер Ты, ГОСПАДЗЕ — Айцец наш, а мы — гліна; Ты — Той, Які лепіш нас, а мы ўсе — творы рук Тваіх!</verse>
				<verse number="9">Ня гневайся, ГОСПАДЗЕ, так моцна і ня памятай заўсёды беззаконьне [нашае]. Вось, паглядзі, мы ўсе — народ Твой!</verse>
				<verse number="10">Гарады сьвятыя Твае сталіся пустыняй, Сыён стаўся пустыняй, і Ерусалім стаў пусткаю.</verse>
				<verse number="11">Дом сьвятасьці нашай і велічы нашай, у якім славілі Цябе бацькі нашыя, стаўся апалены вагнём, і ўсё, што мы любілі, сталася руінай.</verse>
				<verse number="12">Ці ж на ўсё гэта Ты можаш быць абыякавы, ГОСПАДЗЕ? [Ці] Ты будзеш маўчаць і нас караць так моцна?</verse>
			</chapter>
			<chapter number="65">
				<verse number="1">Я адкрыўся тым, якія не пыталіся пра Мяне, Я знойдзены тымі, якія не шукалі Мяне. Я казаў: «Вось Я, вось Я!» да народу, які ня клікаў імя Маё.</verse>
				<verse number="2">Увесь дзень Я выцягваў рукі Мае да народу бунтаўнічага, які ходзіць па шляху нядобрым, паводле намераў сваіх,</verse>
				<verse number="3">да народу, які гнявіць Мяне перад абліччам Маім заўсёды, які складае ахвяры ў гаях і паліць кадзіла на цэглах.</verse>
				<verse number="4">Яны сядзяць у магілах, начуюць у заканурках, ядуць сьвіное мяса, і стравы нячыстыя ў пасудзінах іхніх,</verse>
				<verse number="5">яны кажуць: «Адыйдзіся! Не набліжайся да мяне, бо я — сьвяты для цябе». Яны [выклікаюць] дым у ноздрах Маіх, агонь, які палае ўвесь дзень.</verse>
				<verse number="6">Вось, напісана перад абліччам Маім. Ня буду маўчаць, пакуль не аднагароджу, і не аднагароджу ва ўлоньне іхняе.</verse>
				<verse number="7">За беззаконьні вашыя і разам за беззаконьні бацькоў вашых, кажа ГОСПАД, што вы кадзілі на гарах і на ўзгорках зьневажалі Мяне, Я адмераю ім плату ва ўлоньне іхняе за ўчынкі старадаўнія.</verse>
				<verse number="8">Гэта кажа ГОСПАД: «Калі знаходзіцца сок у гронках вінаградных і кажуць: “Ня нішчыце іх, бо ў іх дабраславенства”, так і Я зраблю дзеля слугаў Маіх, каб ня нішчыць усяго.</verse>
				<verse number="9">І Я выведу з Якуба насеньне, а з Юды — спадкаемца гор Маіх, і выбранцы Мае ўспадкаемяць [зямлю], і слугі Мае будуць жыць там.</verse>
				<verse number="10">І стане Шарон пашаю для авечак, а даліна Ахор — выганам для быдла для народу Майго, які шукае Мяне.</verse>
				<verse number="11">А вы пакінулі ГОСПАДА і забыліся пра сьвятую гару Маю, і накрываеце стол у гонар Гада і напаўняеце [келіхі] віном мяшаным у гонар Мэні.</verse>
				<verse number="12">І Я прызначаю [вас] пад меч, і ўсе вы пойдзеце на зарэз, бо Я клікаў вас, а вы не адказвалі, гаварыў, а вы ня слухалі, і чынілі ліхоту на вачах Маіх, і выбралі сабе тое, што Мне не падабалася».</verse>
				<verse number="13">Дзеля гэтага гэта кажа Госпад ГОСПАД: «Вось, слугі Мае будуць есьці, а вы будзеце галадаць; слугі Мае будуць піць, а вы будзеце смагнуць; слугі Мае будуць радавацца, а вы будзеце асаромленыя.</verse>
				<verse number="14">Вось, слугі Мае будуць сьпяваць з радасьцю сэрца, а вы будзеце крычаць з болю сэрца, будзеце галасіць з прыгнечаным духам.</verse>
				<verse number="15">І вы пакінеце імя вашае выбранцам Маім на праклён, [які кажа]: “Няхай заб’е цябе Госпад ГОСПАД”, а слугі Мае будуць названыя іншым імем,</verse>
				<verse number="16">якім хто будзе дабраслаўляць на зямлі, будзе дабраслаўлёны Богам верным, а хто будзе прысягаць на зямлі, будзе прысягаць Богам верным, бо ўціскі даўнейшыя забудуцца і будуць закрытыя перад вачыма Маімі».</verse>
				<verse number="17">Бо вось, Я ствару новае неба і новую зямлю, і ня будуць узгадваць даўнейшае, і яно ня прыйдзе на сэрца.</verse>
				<verse number="18">А вы цешыцеся і весяліцеся вечна з таго, што Я ствару, бо вось, Я ствару Ерусалім дзеля вясёласьці, а народ ягоны — дзеля ўцехі.</verse>
				<verse number="19">І Я буду радавацца з Ерусаліму, і буду цешыцца з народу Майго, і ня будзе больш чуваць у ім голас плачу і голас нараканьня.</verse>
				<verse number="20">І ня будзе з таго часу ў ім малога днямі і старога, які б не дапоўніў дзён сваіх, бо юнак памрэ стогадовым, а стогадовы грэшнік будзе пракляты.</verse>
				<verse number="21">І пабудуюць дамы, і будуць жыць [у іх], і пасадзяць вінаграднікі, і будуць есьці плады іхнія.</verse>
				<verse number="22">Ня будуць будаваць, каб хто іншы [ў іх] жыў, і ня будуць садзіць, каб хто іншы еў. Бо як дні дрэва [будуць] дні народу Майго, і выбранцы Мае будуць карыстацца зробленым рукамі іхнімі.</verse>
				<verse number="23">Ня будуць працаваць надарма, і ня будуць нараджаць [дзяцей] на загубу, бо яны — насеньне, дабраслаўлёнае ГОСПАДАМ, і нашчадкі іхнія разам з імі.</verse>
				<verse number="24">І станецца, што перш, чым яны паклічуць, Я адкажу ім, і калі яшчэ гаварыць будуць, Я ўжо выслухаю.</verse>
				<verse number="25">Воўк і ягня будуць пасьвіцца разам, і леў, як вол, будзе есьці салому, а зьмей будзе жывіцца парахном [зямлі]. І ня будуць чыніць зла, і ня будуць чыніць загубы на ўсёй гары Маёй сьвятой, кажа ГОСПАД.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="66">
				<verse number="1">Гэта кажа ГОСПАД: «Неба — пасад Мой, а зямля — падножжа ног Маіх. Які [павінен быць] дом, што вы пабудуеце Мне, і якое месца супачынку Майго?»</verse>
				<verse number="2">Усё гэта зрабіла рука Мая, і ўсё гэта Маё, кажа ГОСПАД. Але Я гляджу на таго, хто бедны і прыгнечаны духам, і хто трымціць перад словам Маім.</verse>
				<verse number="3">[Ёсьць такі,] што забівае ў ахвяру вала і забівае чалавека; ахвяроўвае барана і скручвае галаву сабаку, складае ахвяру хлебную і ўжывае кроў сьвіньні, паліць кадзіла і шануе ідала. Як яны выбралі шляхі свае, і душа іхняя ўпадабала брыдоту,</verse>
				<verse number="4">Я таксама выберу ім долю ліхую, і тое, чаго яны баяцца, навяду на іх, бо Я клікаў, і ніхто не адказваў, гаварыў, а яны ня слухалі, і чынілі ліхоту на вачах Маіх, і тое выбіралі, што не падабалася Мне.</verse>
				<verse number="5">Слухайце слова ГОСПАДА вы, якія трымціце перад словам Ягоным. Кажуць браты вашыя, якія ненавідзяць вас, якія выганяюць вас з прычыны імя Майго: «Няхай ГОСПАД зьявіць славу Сваю, каб мы ўбачылі радасьць вашую», але яны будуць асаромленыя.</verse>
				<verse number="6">Голас гоману з гораду, голас са Сьвятыні, [гэта] голас ГОСПАДА, Які дае адплату ворагам Сваім.</verse>
				<verse number="7">Перш, чым адчула боль радзінаў, нарадзіла [дзіця], перш, чым прыйшлі роды, нарадзіла хлопца.</verse>
				<verse number="8">Хто калі чуў пра такое? Хто бачыў падобнае? Ці нараджаецца зямля ў адзін дзень? Ці нараджаецца народ адным разам? Бо Сыён ледзь адчуў боль радзінаў, і ўжо нарадзіў сыноў сваіх!</verse>
				<verse number="9">Ці Я давяду да ўлоньня, і ня дам нарадзіць, кажа ГОСПАД? Ці Я, даючы моц нарадзіць, зачыню [ўлоньне], кажа Бог твой.</verse>
				<verse number="10">Радуйцеся з Ерусалімам, весяліцеся ў ім усе, якія любіце яго. Цешцеся з ім радасьцю ўсе, якія смуткавалі дзеля яго,</verse>
				<verse number="11">каб вы смакталі і насыціліся з грудзей пацяшэньня ягонага, каб вы смакталі і насалоджваліся з грудзей славы ягонай.</verse>
				<verse number="12">Бо гэта кажа ГОСПАД: «Вось, Я накірую да яго мір, як раку, і славу народаў — як павадкавы ручай. На руках будуць насіць вас і на каленях будуць песьціць.</verse>
				<verse number="13">Як маці пацяшае каго, так Я пацешу вас, і ў Ерусаліме будзеце пацешаныя».</verse>
				<verse number="14">І ўбачыце, і будзе радавацца сэрца вашае, і косткі вашыя расквітнеюць, як мурог, і рука ГОСПАДА выявіцца слугам Ягоным, а гнеў Ягоны — ворагам Ягоным.</verse>
				<verse number="15">Бо вось ГОСПАД прыйдзе ў вагні, і калясьніца Ягоная — быццам віхура, каб выліць жар гневу Свайго і пагрозы Свае як полымя вагню.</verse>
				<verse number="16">Бо агнём і мячом Сваім ГОСПАД будзе судзіць усякае цела, і шмат будзе пабітых ГОСПАДАМ.</verse>
				<verse number="17">А тыя, якія асьвячаюць сябе і ачышчаюць у гаях, [ідучы] адзін за адным у сярэдзіну [іх], і ядуць мяса сьвіньні, і брыдоту, і мышэй, яны разам будуць зьнішчаны, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="18">Я [ведаю] ўчынкі іхнія і думкі іхнія, і прыйду, каб сабраць усе народы і мовы; і прыйдуць яны, і ўбачаць славу Маю.</verse>
				<verse number="19">І Я пастаўлю ім знак, і пашлю выратаваных спаміж іх да народаў, у Таршыш, Пул, Люд, Мэшэх, Кешэт, Туваль і Яван, на астравы далёкія, якія ня чулі весткі пра Мяне і ня бачылі славы Маёй. І яны абвесьцяць славу Маю паміж народамі.</verse>
				<verse number="20">І яны прывядуць усіх братоў вашых з усіх народаў як дар для ГОСПАДА на конях і на вазах, на насілах, і на мулах, і на вярблюдах на сьвятую гару Маю, у Ерусалім, кажа ГОСПАД, як сыны Ізраіля прыносяць дар у чыстых пасудзінах у Дом ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="21">І Я таксама вазьму з іх сьвятароў і лявітаў, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="22">Бо як новае неба і новая зямля, якія Я раблю, будуць стаяць перад абліччам Маім, кажа ГОСПАД, так будзе стаяць насеньне вашае і імя вашае.</verse>
				<verse number="23">І станецца, што з маладзіка ў маладзік, з суботы ў суботу будзе прыходзіць кожнае цела, каб пакланіцца перад абліччам Маім, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="24">І яны выйдуць, і ўбачаць трупы людзей, якія адступіліся ад Мяне, бо чарвяк іхні не памрэ, і агонь іхні ня згасьне; і будуць яны брыдотай для ўсякага цела.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="24">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Словы Ярэміі, сына Хэлькіі, са сьвятароў, якія [былі] ў Анатоце ў зямлі Бэн’яміна.</verse>
				<verse number="2">Да яго было слова ГОСПАДА ў дні Ёсіі, сына Амона, валадара Юды, у трынаццатым годзе валадараньня ягонага,</verse>
				<verse number="3">і ў дні Егаякіма, сына Ёсіі, валадара Юды, аж да канца адзінаццатага году Сэдэкіі, сына Ёсіі, валадара Юды, аж да няволі Ерусаліму ў пятым месяцы.</verse>
				<verse number="4">І было да мяне слова ГОСПАДА, кажучы:</verse>
				<verse number="5">«Перш, чым Я ўфармаваў цябе ва ўлоньні [маці], Я ведаў цябе; перш, чым ты выйшаў з чэрава, Я пасьвяціў цябе, прарокам для народаў Я паставіў цябе».</verse>
				<verse number="6">А я сказаў: «Госпадзе ГОСПАДЗЕ! Вось, я ня ўмею гаварыць, бо я яшчэ юнак!»</verse>
				<verse number="7">І сказаў ГОСПАД мне: «Не кажы: “Я юнак”, бо да ўсіх, да каго Я цябе пашлю, ты пойдзеш, і ўсё, што Я табе загадаю, будзеш казаць.</verse>
				<verse number="8">Ня бойся абліччаў іхніх, бо Я з табою, каб цябе захоўваць, кажа ГОСПАД».</verse>
				<verse number="9">І выцягнуў ГОСПАД сваю руку, і дакрануўся да вуснаў маіх, і сказаў ГОСПАД мне: «Вось, Я кладу слова Маё ў вусны твае.</verse>
				<verse number="10">Глядзі, Я стаўлю цябе сёньня над народамі і валадарствамі, каб вырываў і разбураў, каб нішчыў і руйнаваў, каб садзіў і будаваў».</verse>
				<verse number="11">І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы: «Што ты бачыш, Ярэмія?» І я сказаў: «Бачу галінку дрэва мігдалёвага».</verse>
				<verse number="12">І сказаў ГОСПАД мне: «Добра бачыш, бо Я пільную слова Маё, каб споўніць яго».</verse>
				<verse number="13">І было слова ГОСПАДА да мяне другі раз, кажучы: «Што ты бачыш?» Я адказаў: «Бачу кацёл, які кіпіць, і аблічча ягонае [нахілена] з паўночнага боку».</verse>
				<verse number="14">І сказаў мне ГОСПАД: «З поўначы прыйдзе загуба на ўсіх жыхароў зямлі.</verse>
				<verse number="15">Бо вось, Я паклічу плямёны валадарстваў поўначы, кажа ГОСПАД, і яны прыйдуць, і паставяць кожны пасад свой каля ўваходу ў брамы Ерусаліму і супраць усіх муроў ягоных навокал, і супраць усіх гарадоў Юды.</verse>
				<verse number="16">І Я выдам прысуд на іх за ўсю ліхоту іхнюю, што пакінулі Мяне, і кадзілі багам чужым, і пакланяліся творам рук сваіх.</verse>
				<verse number="17">А ты падперажы сьцёгны твае і ўстань, і прамоў да іх усё, што Я табе загадаю. Ня бойся абліччаў іхніх, каб Я не напоўніў цябе страхам перад абліччам іхнім.</verse>
				<verse number="18">І вось, сёньня Я раблю цябе горадам умацаваным, слупом жалезным і мурам мядзяным супраць усёй зямлі гэтай, супраць валадароў Юды, супраць князёў іхніх, супраць сьвятароў іхніх і супраць народу зямлі гэтай.</verse>
				<verse number="19">І яны будуць ваяваць супраць цябе, але не перамогуць цябе, бо Я з табою, кажа ГОСПАД, каб ратаваць цябе».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Ідзі і абвяшчай у вушы Ерусаліму, кажучы: “Гэта кажа ГОСПАД. Я памятаю міласьць маладосьці тваёй і любоў, калі ты была нарачонаю, калі ты хадзіла за Мною ў пустыні, у зямлі, якой ніхто не засявае.</verse>
				<verse number="3">Ізраіль — гэта сьвятасьць для ГОСПАДА, першы плод Ягоны. Усе, што ядуць яго, робяцца вінаватымі, няшчасьце прыходзіць на іх, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="4">Слухайце слова ГОСПАДА, дом Якуба і ўсе сем’і дому Ізраіля!</verse>
				<verse number="5">Гэта кажа ГОСПАД. Што благога знайшлі ў-ва Мне бацькі вашыя, што адыйшлі ад Мяне і пайшлі за марнотай, і самі сталіся марнасьцю.</verse>
				<verse number="6">І яны не казалі: “Дзе ГОСПАД, Які вывеў нас з зямлі Эгіпецкай, вёў нас праз пустыню, праз зямлю неабжытую і поўную ямаў, праз зямлю сухую і цёмную, праз зямлю, па якой ніхто ня ходзіць, і ніводзін чалавек там не жыве?”</verse>
				<verse number="7">А Я ўвёў вас у зямлю ўрадлівую, каб вы елі плады ейныя і даброцьці ейныя. І вы ўвайшлі, і спаганілі зямлю Маю, і зрабілі агідай спадчыну Маю.</verse>
				<verse number="8">Сьвятары не казалі: “Дзе ГОСПАД?” І тыя, што трымаюць Закон, ня ведалі Мяне; і пастухі паўсталі супраць Мяне, і прарокі прарочылі на карысьць Баала і пайшлі за тымі, якія не даюць дапамогі.</verse>
				<verse number="9">Дзеля таго буду далей спрачацца з вамі, кажа ГОСПАД, і сыноў сыноў вашых буду вінаваціць.</verse>
				<verse number="10">Пайдзіце на астравы Кіттым і паглядзіце, пашліце ў Кедар і прасачыце добра, ці сталая там нешта падобнае?</verse>
				<verse number="11">Ці [нейкі] народ зьмяніў багоў? А яны зусім ня Бог! А народ Мой зьмяніў славу сваю на тое, што ня можа дапамагчы!</verse>
				<verse number="12">Аслупянейце, нябёсы, дзеля гэтага, і дрыжыце, і палохайцеся, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="13">Бо падвойнае ліха ўчыніў народ Мой: пакінулі Мяне, крыніцу вады жывой, каб выкапаць для сябе сажалкі, сажалкі дзіравыя, якія ня могуць трымаць вады.</verse>
				<verse number="14">Ці ж Ізраіль — слуга? Ці ён — [нявольнік], які народжаны ў доме? Чаму ж ён стаўся здабычай?</verse>
				<verse number="15">Над ім рыкаюць ільвы, выяўляючы голас свой; яны перамянілі зямлю ягоную ў пустэчу, і гарады ягоныя спаленыя, няма каму жыць у іх.</verse>
				<verse number="16">Таксама сыны Нофу і Тахпанхэсу абгалілі табе галаву.</verse>
				<verse number="17">Ці ж не зрабілася з табою гэта з-за таго, што ты пакінуў ГОСПАДА, Бога твайго, калі Ён вёў цябе дарогаю?</verse>
				<verse number="18">І цяпер, навошта табе шлях у Эгіпет, каб піць ваду з Нілу? І навошта табе шлях у Асірыю, каб піць ваду з ракі?</verse>
				<verse number="19">Карае цябе ліхота твая, і адступніцтва тваё асуджае цябе. Дык ведай і пабач, што ліхім і горкім ёсьць тое, што ты пакінуў ГОСПАДА, Бога твайго, і ня маеш страху Майго ў табе, кажа Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў.</verse>
				<verse number="20">Бо здаўна ты зламала ярмо тваё, парвала путы твае і сказала: “Ня буду служыць!” На кожным узгорку высокім і пад кожным дрэвам зялёным ты лажылася як распусьніца.</verse>
				<verse number="21">А Я пасадзіў цябе як выборную лазу вінаградную, лазу з насеньня праўдзівага. І як жа ты ператварылася ў Мяне на дзічку вінаграду звыраднелага?</verse>
				<verse number="22">Нават калі ты будзеш мыцца содаю і будзеш ужываць шмат мыла, пляма беззаконьня твайго [застанецца] перад абліччам Маім, кажа Госпад ГОСПАД.</verse>
				<verse number="23">Як ты можаш казаць: “Я не апаганеная, я за Бааламі не хадзіла”? Паглядзі на шляхі твае ў даліне, даведайся, што ты зрабіла, маладая, хуткая вярблюдзіца, якая кідаецца ў-ва ўсе бакі.</verse>
				<verse number="24">[Ты — як] дзікая асьліца, якая прывыкла да пустыні, якая ў пажаданьні душы сваёй уцягвае паветра, і жарсьць ейную хто стрымае? Усе, хто шукаюць яе, ня мусяць намагацца, яны знойдуць яе ў месяцы ейныя.</verse>
				<verse number="25">Стрымай нагу тваю ад голасьці, і горла тваё ад прагненьня. А ты кажаш: “Надарма, ніколі! Бо я люблю чужынцаў і пайду за імі!”</verse>
				<verse number="26">Як асаромлены злодзей, калі зловяць яго, так асаромлены дом Ізраіля, яны і валадары іхнія, і князі іхнія, і сьвятары іхнія, і прарокі іхнія,</verse>
				<verse number="27">якія кажуць дрэву: “Ты — бацька мой”, і камяню: “Ты мяне нарадзіў”. Бо яны павярнуліся да Мяне плячыма, а не абліччам, але ў часе гора свайго клічуць: “Устань і ратуй нас!”</verse>
				<verse number="28">Дзе богі твае, якіх ты для сябе зрабіў? Няхай яны ўстануць, каб ратаваць цябе ў час гора твайго. Бо які лік гарадоў тваіх, столькі багоў тваіх, Юда!</verse>
				<verse number="29">Навошта вы спрачаецеся са Мною? Усе вы адступіліся ад Мяне, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="30">Надарма Я караў сыноў вашых, настаўленьня вы не прынялі. Прарокаў вашых пазьядаў меч ваш нібы леў нішчыцель.</verse>
				<verse number="31">Што вы за пакаленьне? Даведайцеся слова ГОСПАДА. Ці ж Я быў пустыняй для Ізраіля або зямлёй цемры? Дзеля чаго кажа народ Мой: “Мы вызваліліся! Ня прыйдзем больш да Цябе!”</verse>
				<verse number="32">Ці ж дзяўчына забудзецца пра аздобы свае, а нарачоная — пра стужкі свае? А народ Мой забыўся пра Мяне ўжо безьліч дзён.</verse>
				<verse number="33">Якая спраўная ты на шляху сваім, каб шукаць каханьня! Таму ты прывучыла шляхі свае да ліхоты!</verse>
				<verse number="34">На краях шатаў тваіх — кроў душаў нявінных і ўбогіх, якіх ты не злавіла на зладзействе, але ня гледзячы на гэта,</verse>
				<verse number="35">ты кажаш: “Я невінаватая, гнеў Ягоны хіба адвярнуўся ад мяне”. Вось, Я буду судзіць цябе, бо ты сказала: “Я не саграшыла”.</verse>
				<verse number="36">Як лёгка ты мяняеш шляхі твае! Таксама Эгіпет асароміць цябе, як асароміла цябе Асірыя.</verse>
				<verse number="37">Таксама ад яго зыйдзеш ты, і рукі твае [будуць] на галаве тваёй, бо ГОСПАД адкінуў тых, на якіх ты спадзявалася, і ты ня будзеш мець посьпеху з імі”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">І [было] сказана: «Калі муж адпусьціць жонку сваю, і яна адыйдзе ад яго і пойдзе замуж за іншага мужа, ці можа ён вярнуцца да яе? Ці ж, апаганіўшыся, не апаганена зямля тая? А ты чужаложыла з многімі каханкамі. І ты вернешся да Мяне? — кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="2">Падымі вочы твае на ўзгоркі і паглядзі, дзе [месца], на якім бы ты не лажылася для распусты? Пры шляхах сядзела ты, [чакаючы] на іх, як Араб у пустыні, і апаганіла зямлю распустаю тваёй і ліхотаю тваёй.</verse>
				<verse number="3">І спыніліся залевы, і дажджу вясновага не было, але было ў цябе чало жанчыны чужаложнай і ты страціла сорам.</verse>
				<verse number="4">Ці ж цяпер, клічучы, ты будзеш клікаць Мяне: “Ойча мой! Ты — сябра маладосьці маёй!</verse>
				<verse number="5">Ці будзеш гневацца вечна або захоўваць крыўду?” Вось, ты, кажучы, казала, а [сама] рабіла ліхоту, калі была магчымасьць».</verse>
				<verse number="6">І сказаў мне ГОСПАД у дні валадара Ёсіі: «Ці ты бачыў, што зрабіла [дачка] Ізраіля, адступніца? Яна хадзіла на кожную гару высокую і пад кожнае дрэва зялёнае, і чыжаложыла там.</verse>
				<verse number="7">І Я падумаў: “Калі яна ўсё гэта зробіць, тады вернецца да Мяне”. Але яна не вярнулася. І гледзячы, угледзела гэта здрадлівая сястра ейная Юда.</verse>
				<verse number="8">І ўгледзела яна, што за ўсе ўчынкі, якімі чужаложыла [дачка] Ізраіля, адступніца, Я адпусьціў яе і даў ёй ліст разводны. І не ўстрывожылася здрадлівая Юда, сястра ейная, і пайшла, і таксама чужаложыла.</verse>
				<verse number="9">І сталася, праз розгалас пра распусту сваю, яна апаганіла зямлю гэтую, і чужаложыла з камянём і дрэвам.</verse>
				<verse number="10">І таксама пасьля ўсяго гэтага здрадлівая сястра ейная, Юда, не навярнулася да Мяне ўсім сэрцам, але толькі фальшыва, кажа ГОСПАД».</verse>
				<verse number="11">І ГОСПАД сказаў мне: «Больш праведная душа адступніцы, [дачкі] Ізраіля, чым у здрадлівай Юды.</verse>
				<verse number="12">Ідзі, і абвяшчай словы гэтыя на поўнач, і кажы: “Вярніся, адступніца, [дачка] Ізраіля, кажа ГОСПАД. Я не адвярну аблічча Маё ад вас, бо Я міласэрны, кажа ГОСПАД, ня буду гневацца на вякі.</verse>
				<verse number="13">Толькі зьведай беззаконьне тваё, што ты бунтавалася супраць ГОСПАДА, Бога твайго, і што бадзялася па ўсіх шляхах з чужынцамі пад кожным дрэвам зялёным, а голасу Майго ня слухала, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="14">Вярніцеся, сыны адступнікі, кажа ГОСПАД, бо Я — Гаспадар ваш; і Я вазьму вас, аднаго з кожнага гораду, і двух з кожнай сям’і, і завяду вас на Сыён.</verse>
				<verse number="15">І дам вам пастыраў паводле сэрца Майго і яны будуць пасьвіць вас разумна і разважна.</verse>
				<verse number="16">І будзе, што вы памножыцеся і будзеце пладзіцца на зямлі ў тыя дні, кажа ГОСПАД. Ніхто ня будзе больш казаць: “Каўчэг запавету ГОСПАДА”, і ня прыйдзе ён на сэрца ягонае, і ня будуць памятаць пра яго, ані адчуваць яго нястачы, і больш ня будзе зроблены.</verse>
				<verse number="17">У той час Ерусалім назавуць Пасадам ГОСПАДА. І зьбяруцца ў ім, у Ерусаліме, усе народы ў імя ГОСПАДА, і ня будуць ужо хадзіць паводле закамянеласьці сэрца ліхога свайго.</verse>
				<verse number="18">У тыя дні пойдзе дом Юды ў дом Ізраіля, і выйдуць разам з зямлі паўночнай у зямлю, якую Я даў у спадчыну бацькам вашым.</verse>
				<verse number="19">І Я сказаў: “Як Я залічу цябе як сына і дам табе найкаштоўнейшую зямлю, найпрыгажэйшую спадчыну сярод народаў!” Я сказаў: “Вы будзеце клікаць Мяне ‘Ойча мой!’ і ад Мяне не адвернецеся”.</verse>
				<verse number="20">Але як жонка здраджвае каханаму свайму, так вы здрадзілі Мне, дом Ізраіля, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="21">Чутны голас на ўзгорках, плач і лямант сыноў Ізраіля, бо яны апаганілі шлях свой, забыліся пра ГОСПАДА, Бога свайго.</verse>
				<verse number="22">Вярніцеся, сыны адступнікі, Я вылечу адступніцтва вашае. “Вось, мы прыйшлі да Цябе, бо Ты — ГОСПАД, Бог наш.</verse>
				<verse number="23">Сапраўды, узгоркі і гоман на гарах — падман. Сапраўды, у ГОСПАДЗЕ, Богу нашым, збаўленьне Ізраіля.</verse>
				<verse number="24">Сорам зьядаў працу бацькоў нашых ад маладосьці нашай, авечак іхніх і валоў іхніх, сыноў іхніх і дочак іхніх.</verse>
				<verse number="25">Мы ляжым у сораме нашым, і ганьба нашая нас пакрывае, бо мы зграшылі супраць ГОСПАДА, Бога нашага, мы і бацькі нашыя, ад маладосьці нашай аж да дня гэтага, і ня слухалі мы голасу ГОСПАДА, Бога нашага”.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">Калі вернешся, Ізраіль, кажа ГОСПАД, вернешся да Мяне, і калі адкінеш ідалаў сваіх ад аблічча Майго, ня будзеш бадзяцца.</verse>
				<verse number="2">І калі будзеш прысягаць: “Як жывы ГОСПАД!” у праўдзе, судзе і праведнасьці, народы будуць дабраслаўляцца і будуць хваліцца ў Ім.</verse>
				<verse number="3">Бо гэта кажа ГОСПАД да людзей Юды і Ерусаліму: “Разорвайце разоры вашыя, і не кідайце насеньня ў церні.</verse>
				<verse number="4">Абрэжцеся дзеля ГОСПАДА і адкіньце скуравінкі сэрцаў вашых, мужы Юды і жыхары Ерусаліму, бо выйдзе гнеў Мой, як агонь, і будзе гарэць, і не затухне з прычыны ліхіх учынкаў вашых”.</verse>
				<verse number="5">Абвяшчайце ў Юдзе, і агаласіце ў Ерусаліме, і скажыце: “Трубіце ў трубы па ўсёй зямлі, крычыце моцна і кажыце: ‘Зьбіраймася і хадземце ў гарады ўмацаваныя!”</verse>
				<verse number="6">Падыміце знак у напрамку Сыёну! Уцякайце! Не затрымлівайцеся! Бо Я прыводжу гора з поўначы і няшчасьце вялікае.</verse>
				<verse number="7">Выйшаў леў з гушчара свайго і нішчыцель народаў вырушыў. Пакінуў ён сваё месца паселішча, каб зрабіць зямлю тваю пусткаю; гарады твае будуць разбураны і без жыхароў.</verse>
				<verse number="8">Дзеля гэтага апраніце зрэбніцу, лямантуйце і галасіце, бо не адвярнулася ад вас ярасьць гневу ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="9">І станецца ў тыя дні, кажа ГОСПАД, спыніцца сэрца валадара і сэрца князёў, і аслупянеюць сьвятары, і прарокі зьнямеюць.</verse>
				<verse number="10">І скажуць: “Госпадзе ГОСПАДЗЕ! Падманваючы, падмануў Ты народ гэты і Ерусалім, калі казаў: ‘Супакой будзе вам’, а вось меч дакрануўся да душы”.</verse>
				<verse number="11">У той час будуць казаць народу гэтаму і Ерусаліму: “Вецер гарачы з гораў, што ў пустыні, [прыходзіць] на шлях дачкі народу Майго не для прасяваньня і не для ачышчэньня.</verse>
				<verse number="12">Вецер, мацнейшы за яго, прыйдзе да Мяне. Цяпер Я праслаўлю суд над імі”.</verse>
				<verse number="13">Вось, ён падымаецца, нібы хмары, і як бура калясьніцы ягоныя, хутчэйшыя, чым арлы, коні ягоныя. “Гора нам, бо мы будзем зьнішчаны!”</verse>
				<verse number="14">Абмый ад ліхоты сэрца тваё, Ерусалім, каб ты быў уратаваны! Дакуль жа будуць у табе думкі твае нягодныя?</verse>
				<verse number="15">Бо голас абвяшчае з Дана і агалашаюць загубу з гор Эфраіма.</verse>
				<verse number="16">Паведамце народам: “Вось яны!” Абвясьціце гэта ў Ерусаліме: “Прыходзяць з зямлі далёкай, каб аблягаць яго, супраць гарадоў Юды ўзносяць голас свой!</verse>
				<verse number="17">Як вартаўнікі палёў, яны атачаюць яго навокал, бо ён збунтаваўся супраць Мяне, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="18">Шляхі твае і ўчынкі твае зрабілі гэта табе. Беззаконьне тваё такое горкае, што сягае нават сэрца твайго!”</verse>
				<verse number="19">“Улоньне маё, улоньне маё! Я качаюся ад болю! Сьцены сэрца майго! Трапеча ў-ва мне сэрца маё! Не магу маўчаць, бо гук трубы чуе душа мая, гармідар ваенны”.</verse>
				<verse number="20">“Бяда за бядою абвяшчаюцца, бо зруйнаваная ўся зямля, зьнянацку зьнішчаны намёты Мае, у момант — заслона Мая.</verse>
				<verse number="21">Дакуль Я буду глядзець на знакі і слухаць голас трубы?</verse>
				<verse number="22">Бо неразумны народ Мой, ня ведае Мяне; сыны дурныя і бязглуздыя; мудрыя, каб чыніць зло, але добрага рабіць ня ўмеюць.</verse>
				<verse number="23">Я зірнуў на зямлю, і вось, яна бязладная і пустая; [зірнуў] на неба — і няма сьвятла ягонага.</verse>
				<verse number="24">Зірнуў на горы, і вось, яны трасуцца, і ўсе ўзгоркі хістаюцца.</verse>
				<verse number="25">Зірнуў, і вось, няма чалавека, і зьніклі ўсе птушкі нябесныя.</verse>
				<verse number="26">Зірнуў, і вось, зямля ўрадлівая [сталася] пустыняй, і ўсе гарады зьнішчаныя перад абліччам ГОСПАДА, перад абліччам полымя гневу Ягонага”.</verse>
				<verse number="27">Бо гэта кажа ГОСПАД: “Спустошана будзе ўся зямля, але загубы поўнай Я не зраблю.</verse>
				<verse number="28">Дзеля гэтага будзе галасіць зямля і зацемрыцца неба ўгары. Бо Я прамовіў гэтак, і так вырашыў, і ня буду шкадаваць, і ад гэтага не адступлюся”.</verse>
				<verse number="29">Ад голасу вершніка і страляньня з луку ўцякуць усе гарады. Кінуцца ў гушчары, ушчэпяцца на скалы, усе гарады будуць пакінутыя, ніводзін чалавек ня будзе жыць у іх.</verse>
				<verse number="30">А ты, зруйнаваная, што будзеш рабіць? Хоць апранешся ў кармазын, хоць начэпіш аздобы залатыя і падмалюеш фарбай вочы твае, надарма ўпрыгожваешся, бо пагарджаюць табою палюбоўнікі твае, цікуюць яны на жыццё тваё.</verse>
				<verse number="31">Чую голас быццам парадзіхі, нібы стогн жанчыны, якая першы раз нараджае, голас дачкі Сыёну, якая памірае і выцягвае рукі свае: “Гора мне, бо млее душа мая між забойцаў!”</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">Аббяжыце вуліцы Ерусаліму, паглядзіце і прасачыце, і абшукайце на пляцах ягоных, ці знойдзеце чалавека, ці няма таго, хто чыніць суд, шукае праўды, і Я прабачу ім.</verse>
				<verse number="2">Калі яны кажуць: “Як жывы ГОСПАД!”, яны прысягаюць фальшыва.</verse>
				<verse number="3">ГОСПАДЗЕ, ці ж вочы Твае ня [зьвернуты] да праўды? Ты ўдарыў іх, а ім не баліць, Ты панішчыў іх, а яны адмовіліся прыняць настаўленьне; яны закамянілі абліччы свае горш за скалу і адмовіліся навярнуцца.</verse>
				<verse number="4">І Я сказаў: “Толькі людзі простыя робяць неразважна, бо яны ня ведаюць шляху ГОСПАДА, суду Бога свайго.</verse>
				<verse number="5">Дык Я пайду да людзей вялікіх і прамоўлю да іх, бо яны ведаюць шлях ГОСПАДА, суд Бога свайго. Але яны таксама паламалі ярмо і парвалі путы.</verse>
				<verse number="6">Дзеля гэтага зьнішчыць іх леў з лесу і воўк стэповы выгубіць іх, пантэра будзе цікаваць каля гарадоў іхніх, кожны, хто выйдзе з іх, будзе разарваны, бо шматлікія грахі іхнія, пашырыліся адступніцтвы іхнія.</verse>
				<verse number="7">Навошта Я маю быць да цябе літасьцівы? Сыны твае пакінулі Мяне і прысягалі на тых, якія ня богі. І Я насыціў іх, а яны чужаложылі і зьбіраліся ў доме чужаложніцы.</verse>
				<verse number="8">Яны сталіся як коні незацугляныя, кожны іржэ да жонкі бліжняга свайго.</verse>
				<verse number="9">Ці ж Я за гэта ня буду караць, кажа ГОСПАД, і ці народу такому не адпомсьціць душа Мая?</verse>
				<verse number="10">Узыйдзіце на муры ягоныя і разбурайце іх, але поўнага зьнішчэньня не рабіце, зьнішчыце падпоры ягоныя, бо яны не для ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="11">Бо здраджваючы, здрадзіў Мне дом Ізраіля і дом Юды, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="12">Яны выракліся ГОСПАДА і казалі: “Няма Яго. Ня прыйдзе на нас ліха, мы ня ўбачым ані мяча, ані голаду”.</verse>
				<verse number="13">Прарокі будуць як вецер, і ня будзе ў іх слова. І гэтак ім станецца.</verse>
				<verse number="14">Таму гэта кажа ГОСПАД, Бог Магуцьцяў: “За тое, што вы гаварылі слова гэтае, вось, Я зраблю словы Мае ў вуснах тваіх вагнём, а народ гэты — дровамі, і [вагонь] зжарэ іх.</verse>
				<verse number="15">Вось, Я навяду на вас, дом Ізраіля, народ здалёк, кажа ГОСПАД, народ дужы, народ старадаўні, народ, мовы якога ты ня ведаеш, і не разумееш, што ён гаворыць.</verse>
				<verse number="16">Сагайдак ягоны — быццам труна адкрытая; усе яны — волаты.</verse>
				<verse number="17">І зьесьць ён жніво тваё і хлеб твой, зьесьць сыноў тваіх і дочак тваіх, зьесьць авечак тваіх і быдла тваё, зьесьць вінаграднікі твае і дрэвы фігавыя твае, зьнішчыць мячом умацаваныя гарады твае, на якія ты спадзяваўся.</verse>
				<verse number="18">Але ў тыя дні, кажа ГОСПАД, Я не зраблю, [што будзе] вам канец.</verse>
				<verse number="19">І станецца, калі скажуць: “За што зрабіў нам усё гэта ГОСПАД, Бог наш?”, ты скажаш ім: “Як вы пакінулі Мяне і служылі багам чужым у зямлі сваёй, так будзеце служыць чужынцам у зямлі ня вашай”.</verse>
				<verse number="20">Паведамце пра гэта дому Якуба, і абвясьціце гэта ў Юдзе, кажучы:</verse>
				<verse number="21">“Паслухай гэта, прашу, народ бяз розуму і бяз сэрца, які мае вочы, і ня бачыць, мае вушы, і ня чуе.</verse>
				<verse number="22">Вы не баіцёся Мяне, кажа ГОСПАД, не трымціце перад абліччам Маім. Я паставіў пясок мяжой для мора як мяжу вечную, якую яно не пераступіць; хоць паўстануць [хвалі], але ня змогуць, і будуць шалець хвалі, але не перакрочаць [мяжы].</verse>
				<verse number="23">А ў гэтага народу сэрца ўпартае і бунтаўнічае; яны адступіліся і адыйшлі,</verse>
				<verse number="24">і не сказалі ў сэрцы сваім: “Мы будзем баяцца ГОСПАДА, Бога нашага, Які дае нам дождж у свой час, дождж раньні і позьні, Які захоўвае для нас вызначаныя тыдні жніва”.</verse>
				<verse number="25">Беззаконьне вашае ўхіліла гэта, і грахі вашыя стрымалі даброцьці гэтыя,</verse>
				<verse number="26">бо знайшліся ў народзе Маім бязбожнікі, якія цікуюць як птушкаловы, стаўляюць пасткі, ловяць людзей.</verse>
				<verse number="27">Як клетка поўная птушак, так дамы іхнія поўныя падману, і такім чынам яны становяцца слаўнымі і багатымі,</verse>
				<verse number="28">сытымі і гладкімі, і перакрочваюць усякую меру зла. Яны ня судзяць справядліва справу сіраты, і маюць поспех, і судовую [справу] ўбогіх не разглядаюць.</verse>
				<verse number="29">Ці ж за гэта Я ня буду караць іх, кажа ГОСПАД, і ці ж народу такому не адпомсціць душа Мая?</verse>
				<verse number="30">Дзіўнае і жудаснае дзеецца ў зямлі гэтай:</verse>
				<verse number="31">прарокі прарочаць ілжыва, сьвятары навучаюць як хочуць, і народ Мой любіць гэта. Але што вы будзеце рабіць, калі [прыйдзе] гэтаму канец?</verse>
			</chapter>
			<chapter number="6">
				<verse number="1">Уцякайце, сыны Бэн’яміна, з сярэдзіны Ерусаліму і ў Тэкоа трубіце ў трубы, і над Бэт-Гакерэмам падыміце знак, бо з поўначы надыходзіць бяда і спусташэньне вялікае.</verse>
				<verse number="2">Я спустошу дачку Сыёну, прыгожую і далікатную.</verse>
				<verse number="3">Да яе прыйдуць пастухі са статкамі сваімі, паставяць намёты навокал яе, і будуць пасьвіць кожны, дзе хоча.</verse>
				<verse number="4">“Падрыхтуйцеся да вайны супраць яе, устаньце, і нападзем апоўдні”. “Гора нам, бо дзень мінае, бо даўжэйшыя сталі цені вечаровыя!”</verse>
				<verse number="5">“Устаньце, і мы нападзем уначы і зьнішчым палацы ейныя”.</verse>
				<verse number="6">Бо гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў: “Сьсячыце дрэвы і насыпце вал кругом Ерусаліму. Гэты горад мае быць пакараны, усякая поскудзь у сярэдзіне яго.</verse>
				<verse number="7">Як крыніца вылівае ваду сваю, так ён вылівае крывадушнасьць сваю. Гвалт і ўціск чуваць у ім, раны і хвароба заўсёды перад абліччам Маім.</verse>
				<verse number="8">Будзь навучаны, Ерусаліме, каб не адвярнулася душа Мая ад цябе, каб Я не замяніў цябе ў пустэчу, зямлю бязьлюдную”.</verse>
				<verse number="9">Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў: “Абіраючы, абяруць, як вінаград, рэшту Ізраіля. Выцягні руку тваю, як вінаградар да гронак”.</verse>
				<verse number="10">Да каго я маю казаць і каго перасьцерагаць, каб паслухаў? Вось, неабрэзанае вуха іхняе, і ня могуць яны чуць. Вось, слова ГОСПАДА сталася для іх у насьмешку, і яны не жадаюць яго.</verse>
				<verse number="11">І я поўны гневу ГОСПАДА, я змучыўся, стрымліваючы [яго]. Выльлю яго на дзяцей на вуліцы і на сход юнакоў! Бо будуць забраныя муж разам з жонкаю, стары і чалавек у гадах пажылых.</verse>
				<verse number="12">І пяройдуць дамы іхнія да іншых, падобна як палі і жанчыны, бо Я выцягваю руку Маю на жыхароў зямлі гэтай, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="13">Бо ад найменшага аж да найбольшага ахапіла ўсіх прагнасьць зыску, ад прарока аж да сьвятара, усе робяць падман.</verse>
				<verse number="14">І яны лечаць рану народу Майго легкадумна, кажучы: “Мір, мір”, а міру няма.</verse>
				<verse number="15">Ці засаромеліся яны, што брыдоту рабілі? Але сорамам яны не саромеюцца і чырванець ня ўмеюць. Дзеля таго яны ўпадуць сярод тых, якія падаюць, і ў час, калі Я наведаю іх, спатыкнуцца, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="16">Гэта кажа ГОСПАД: “Спыніцеся на шляхах, і паглядзіце, і спытайцеся пра сьцежкі старадаўнія, дзе шлях добры, і ідзіце па ім, і знойдзеце супакой душам вашым”. Але яны сказалі: “Ня пойдзем!”</verse>
				<verse number="17">І Я паставіў вартаўнікоў для вас [кажучы]: “Слухайце голас трубы!” Але яны сказалі: “Ня будзем слухаць!”</verse>
				<verse number="18">Дык слухайце, народы, і зразумейце, грамада, што [станецца] з імі.</verse>
				<verse number="19">Слухай, зямля! Вось, Я навяду гора на народ гэты, плод намераў іхніх, бо яны не зважалі на словы Мае і Закон Мой адкінулі.</verse>
				<verse number="20">Навошта Мне кадзіла, прывезенае з Шэвы, і трысьнёг пахкі з зямлі далёкай? Цэласпаленьні вашыя недаспадобы [Мне], і ахвяры вашыя не падабаюцца Мне.</verse>
				<verse number="21">Дзеля таго гэта кажа ГОСПАД: “Вось, Я дам народу гэтаму перашкоды, аб якія спатыкнуцца бацькі і сыны, таксама сусед і сябар ягоны, гінучы, загінуць”.</verse>
				<verse number="22">Гэта кажа ГОСПАД: “Вось, народ прыходзіць з зямлі паўночнай, і народ вялікі падымаецца з канцоў зямлі.</verse>
				<verse number="23">Лук і дзіду яны трымаюць, жудасныя яны і ня маюць літасьці, голас іхні як мора шуміць, і яны на конях едуць, пашыхтаваныя, як чалавек да бою супраць цябе, дачка Сыёну!”</verse>
				<verse number="24">Мы пачулі вестку пра яго, і самлелі рукі нашыя, трывога ахапіла нас і боль як у той, якая нараджае.</verse>
				<verse number="25">Не выходзьце, выходзячы, у поле і не зьбірайцеся, зьбіраючыся ў дарогу, бо меч ворага і трывога навокал.</verse>
				<verse number="26">Дачка народу Майго, апраніся ў зрэбніцу і качайся ў попеле; учыні жалобу, як па сыну адзіным, лямантуй горка, бо раптоўна прыйдзе на нас нішчыцель.</verse>
				<verse number="27">Я паставіў цябе як вежу ў народзе Маім і як цьвярдыню, каб ты даведаўся і выспрабаваў шлях іхні.</verse>
				<verse number="28">Усе яны — адступнікі з адступнікаў, ходзяць нахабна, усе яны — медзь і жалеза, усе папсаваныя.</verse>
				<verse number="29">Разагрэты мяхом кавальскім вагонь, зьнікла волава, але надарэмна ператапляе той, які ператапляе, бо ліхія не аддзяляюцца.</verse>
				<verse number="30">Называюць іх срэбрам адкінутым, бо адкінуў іх ГОСПАД».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="7">
				<verse number="1">Слова, якое было да Ярэміі ад ГОСПАДА, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Стань у браме Дому ГОСПАДА і абвяшчай там слова гэтае, і кажы: “Слухайце слова ГОСПАДА, усе з Юды, якія ўваходзіце праз брамы гэтыя, каб пакланіцца ГОСПАДУ.</verse>
				<verse number="3">Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Выпраўце шляхі вашыя і ўчынкі вашыя, і Я дазволю вам жыць на месцы гэтым.</verse>
				<verse number="4">Не спадзявайцеся на словы хлуслівыя, якія кажуць: “Сьвятыня ГОСПАДА, сьвятыня ГОСПАДА, сьвятыня ГОСПАДА!”</verse>
				<verse number="5">Бо калі вы, выпраўляючы, выправіце шляхі вашыя і ўчынкі вашыя, і калі, чынячы [суд], будзе чыніць суд адзін адносна другога,</verse>
				<verse number="6">калі ня будзеце крыўдзіць чужынца, сірату і ўдаву, і ня будзеце праліваць крыві нявіннай на месцы гэтым, і калі ня пойдзеце за іншымі багамі сабе на гора,</verse>
				<verse number="7">Я дазволю вам жыць на месцы гэтым, у зямлі, якую Я даў бацькам вашым ад вякоў і на вякі.</verse>
				<verse number="8">Вось, вы спадзяецеся на словы фальшывыя, якія не дапамагаюць.</verse>
				<verse number="9">Вы будзеце красьці, забіваць, чужаложыць, прысягаць фальшыва, паліць кадзіла Баалу, хадзіць за іншымі багамі, якіх ня ведаеце,</verse>
				<verse number="10">а [потым] прыйдзеце і станеце перад абліччам Маім у Доме гэтым, над якім клічуць імя Маё, і скажаце: “Мы выратаваныя”, каб і далей рабіць усе гэтыя брыдоты?</verse>
				<verse number="11">Хіба пячорай разбойнікаў стаўся ў вачах вашых Дом гэты, над якім клічуць імя Маё? Але Я гэта бачу, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="12">Ідзіце, прашу, да месца Майго ў Шыло, дзе даўней выбраў Я сялібу для імя Майго, і паглядзіце, што Я зрабіў яму з прычыны ліхоцьця народу Майго, Ізраіля.</verse>
				<verse number="13">А цяпер, за тое, што вы ўчынілі ўсе справы гэтыя, кажа ГОСПАД, і Я прамаўляў да вас, прамаўляючы безупынна, а вы ня слухалі, і клікаў вас, а вы не адгукаліся,</verse>
				<verse number="14">Я зраблю Дому гэтаму, над якім клічуць імя Маё і на які вы спадзяецеся, і месцу гэтаму, якое Я даў вам і бацькам вашым, тое самае, што Я зрабіў з Шыло.</verse>
				<verse number="15">І Я адкіну вас ад аблічча Майго, як Я адкінуў усіх братоў вашых, усё насеньне Эфраіма.</verse>
				<verse number="16">А ты не маліся за народ гэты, і ня ўзнось просьбы і малітвы за іх, і не заступайся перада Мною, бо Я ня выслухаю цябе.</verse>
				<verse number="17">Ці ты ня бачыш, што робіцца ў гарадах Юды і на вуліцах Ерусаліму?</verse>
				<verse number="18">Сыны зьбіраюць дровы, бацькі распальваюць вагонь, а жанчыны месяць цеста, каб нарабіць аладак для “валадаркі нябеснай”, і выліваюць ахвяры вадкія для багоў чужых, каб абражаць Мяне.</verse>
				<verse number="19">Ці Мяне яны абражаюць, кажа ГОСПАД, ці больш сябе, на ганьбу абліччаў сваіх?</verse>
				<verse number="20">Таму гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Вось, гнеў Мой і ярасьць Мая выліваецца на месца гэтае, на чалавека і на жывёлу, на дрэвы палявыя і на плады зямлі, ён гарыць і не затухае”.</verse>
				<verse number="21">Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля: “Дадавайце цэласпаленьні вашыя да ахвяраў вашых і ешце мяса!”</verse>
				<verse number="22">Бо Я не прамаўляў да бацькоў вашых і не загадваў ім у дзень, калі выводзіў іх з зямлі Эгіпецкай, адносна цэласпаленьняў і ахвяраў,</verse>
				<verse number="23">але загадаў ім слова гэтае, кажучы: “Слухайце голас Мой, і Я буду вам Богам, а вы будзеце Мне народам. Хадзіце ўсякім шляхам, якім Я загадаў вам [ісьці], каб вам добра было”.</verse>
				<verse number="24">Але яны не паслухалі і не прыхілілі вуха сваё, і пайшлі паводле закамянеласьці сэрца свайго ліхога, і павярнуліся [да Мяне] плячыма, а не абліччам.</verse>
				<verse number="25">Ад дня, калі бацькі вашыя выйшлі з зямлі Эгіпецкай аж да дня гэтага Я, пасылаючы, пасылаў да вас усіх слугаў Маіх, прарокаў, штодня безупынна,</verse>
				<verse number="26">але вы ня слухалі Мяне, і не прыхілілі вуха сваё, і зрабілі цьвёрдым карак свой, і сталіся горшымі, чым бацькі вашыя”.</verse>
				<verse number="27">І ты прамовіш да іх усе словы гэтыя, але яны не паслухаюць цябе, і будзеш клікаць іх, але яны не адгукнуцца.</verse>
				<verse number="28">І ты скажаш ім: “Гэта народ, які не паслухаў голасу ГОСПАДА, Бога свайго, і не прыняў настаўленьня. Зьнікла праўда, счэзла з вуснаў іхніх!</verse>
				<verse number="29">Абстрыжы валасы твае і адкінь [іх], і падымі лямант на вышынях, бо адкінуў ГОСПАД і пакінуў пакаленьне гневу Ягонага.</verse>
				<verse number="30">Бо сыны Юды чыняць зло на вачах Маіх, кажа ГОСПАД, паставілі ідалаў сваіх у доме, над якім клічуць імя Маё, каб зьняважыць Яго.</verse>
				<verse number="31">І пабудавалі ўзгорак Тафэт у лагчыне Бэн-Гінном, каб паліць у вагні сыноў сваіх і дачок сваіх, а гэтага Я не загадваў ім, і не прыйшло гэта на сэрца Маё.</verse>
				<verse number="32">Дзеля гэтага прыходзяць дні, кажа ГОСПАД, і ня будуць казаць пра Тафэт або пра лагчыну Бэн-Гінном, але пра Даліну забойства, і ў Тафэце будуць хаваць памёршых дзеля нястачы [іншага] месца.</verse>
				<verse number="33">І стануцца трупы народу гэтага пажывай для птушак нябесных і для зьвяроў зямлі, і ніхто ня будзе адганяць [іх].</verse>
				<verse number="34">І Я зраблю, што зьнікне ў гарадах Юды і ў Ерусаліме голас радасьці і голас вясёласьці, голас жаніха і голас нявесты, бо пусткай станецца зямля гэтая.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="8">
				<verse number="1">У той час, кажа ГОСПАД, выкідаючы, выкінуць з магілаў іхніх косткі валадароў Юды, косткі князёў іхніх, косткі сьвятароў, косткі прарокаў, косткі жыхароў Ерусаліму.</verse>
				<verse number="2">І выкінуць іх перад сонцам, і перад месяцам, і перад усім войскам нябесным, якія яны любілі, і якім служылі, і за якімі хадзілі, і якіх шукалі, і якім пакланяліся.</verse>
				<verse number="3">І будзе выбіраць лепш сьмерць, чым жыцьцё, уся рэшта, якая застанецца з роду гэтага ліхога ў-ва ўсіх месцах, у якія Я выганю іх, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.</verse>
				<verse number="4">І ты скажаш ім: “Гэта кажа ГОСПАД. Хіба падаюць, і не ўстаюць? Хіба той, які адступіў, ня вернецца [назад]?</verse>
				<verse number="5">Чаму адступіў гэты народ Ерусаліму і ўсьцяж у адступніцтве [трывае]? Яны ўхапіліся за падман, і ня хочуць навярнуцца.</verse>
				<verse number="6">Я зважаў і слухаў. Ніхто не прамаўляе [праўдзіва], няма нікога, хто каецца дзеля ліхоты сваёй, кажучы: “Што ж я нарабіў?” Кожны бяжыць у бегу сваім, як конь, які нясецца ў бітве.</verse>
				<verse number="7">Нават бусел у небе ведае пару сваю, туркаўка, ластаўка і жораў захоўваюць час прылёту свайго, а народ Мой ня ведае суду ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="8">Як вы можаце казаць: “Мы — мудрыя, з намі Закон ГОСПАДА”? Сапраўды, хлуслівае пяро пісараў зрабіла яго хлусьнёю.</verse>
				<verse number="9">Мудрыя будуць асаромлены, спалоханы і злоўлены. Вось, яны адкінулі слова ГОСПАДА, навошта ім мудрасьць?</verse>
				<verse number="10">Дзеля таго жонак іхніх Я аддам іншым, палі іхнія — [іншым] уласьнікам, бо ад найменшага да найбольшага яны хцівыя да зыску. Ад прарока да сьвятара ўсе робяць хлусьню.</verse>
				<verse number="11">І лечаць раны дачкі народу Майго легкадумна, кажучы: “Мір, мір”, а міру няма.</verse>
				<verse number="12">Яны павінны саромецца, бо брыдоту рабілі. Але сорамам яны не саромяцца і чырванець ня ўмеюць. Дзеля таго ўпадуць яны паміж тых, якія падаюць, і ў час, калі Я наведваю іх, яны спатыкнуцца, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="13">Зьбіраючы, зьбяру іх, кажа ГОСПАД, ня будзе ані гронак на вінаградзе, ані фігаў на дрэве фігавым, і лістота зьвяне.</verse>
				<verse number="14">“Чаму ж мы сядзім? Зьбірайцеся і пойдзем у гарады ўмацаваныя, і там загінем, бо ГОСПАД, Бог наш, аддаў нас на загубу, і поіць нас вадой атрутнай, бо мы саграшылі супраць ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="15">Мы чакаем міру, але няма нічога добрага, [чакаем] часу аздараўленьня, а вось, трывога!”</verse>
				<verse number="16">Ад Дана чуваць хрыпеньне коней іхніх, ад голасу іржаньня жарабцоў іхніх дрыжыць уся зямля. І прыйдуць яны, і зжаруць усю зямлю і поўню яе, горад і жыхароў ягоных у ім.</verse>
				<verse number="17">Вось, Я пасылаю супраць вас зьмеяў атрутных, ад якіх няма замовы, і яны будуць кусаць вас, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="18">Вясёласьць мая [перамянілася] ў смутак, і сэрца маё млее ў-ва мне.</verse>
				<verse number="19">Вось, голас ляманту дачкі народу Майго з зямлі далёкай: “Няўжо няма ГОСПАДА на Сыёне? Няўжо няма ў ім валадара Ягонага?” Навошта яны зьневажалі Мяне ідаламі сваімі, марнымі [багамі] чужымі?</verse>
				<verse number="20">Прайшло жніво, скончылася лета, а мы ня збаўленыя!</verse>
				<verse number="21">Дзеля няшчасьця дачкі народу майго я зламаны і сумны; жах ахапіў мяне.</verse>
				<verse number="22">Няўжо няма бальзаму ў Гілеадзе? Няўжо няма таго, хто лечыць? Дык чаму няма аздараўленьня для дачкі народу майго?</verse>
			</chapter>
			<chapter number="9">
				<verse number="1">Хто зробіць галаву маю [крыніцай] вады, а вочы мае — фантанам сьлёзаў, і я буду ўдзень і ўначы плакаць дзеля забітых дачкі народу майго?</verse>
				<verse number="2">Хто дасьць мне ў пустыні прыстанішча, каб я мог пакінуць народ мой і адыйсьціся ад яго? Бо ўсе яны — чужаложнікі, зборышча здраднікаў.</verse>
				<verse number="3">Яны напінаюць язык свой [быццам] лук, хлусьня і няпраўда ўмацаваліся на зямлі, бо ад ліхоты ідуць да ліхоты, а Мяне ня ведаюць, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="4">Высьцерагаюцца адзін аднаго, і брат да брата ня мае даверу, бо кожны брат, ашукваючы, ашуквае, і кожны бліжні ачарняе падступна.</verse>
				<verse number="5">Чалавек падманвае бліжняга свайго і праўды ня кажа, яны прывучылі язык свой прамаўляць хлусьню, стаміліся, робячы ліхое.</verse>
				<verse number="6">Ты жывеш сярод падману, праз падман яны ня хочуць ведаць Мяне, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="7">Дзеля таго гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў: “Вось, Я ператаплю іх і выспрабую іх, бо што іначай магу ўчыніць адносна дачкі народу Майго?</verse>
				<verse number="8">Як страла згубная язык іхні, ашуканства кажуць вуснамі сваімі, гавораць бліжняму свайму “супакой”, а ў нутры сваім рыхтуюць пастку.</verse>
				<verse number="9">Ці за гэта Я ня маю караць іх? — кажа ГОСПАД. Ці народу такому не адпомсьціць душа Мая?</verse>
				<verse number="10">У гарах Я ўзьніму плач і галашэньне, а на пашах у пустыні — сьпеў жалобны, бо яны спаленыя, няма нікога, хто там праходзіць, і не чутно там рыку быдла; ад птушкі нябеснай аж да дзікага зьвера ўсе разьбегліся, зьніклі.</verse>
				<verse number="11">І Я зраблю Ерусалім купай друзу і лежышчам цмокаў, а гарады Юды замяню на пустэчу, дзе ніхто не жыве”.</verse>
				<verse number="12">Хто чалавек мудры і зразумее гэта? Да каго вусны ГОСПАДА прамовілі і абвясьцілі, чаму загінула зямля, спаленая, як пустыня, дзе няма каму хадзіць?</verse>
				<verse number="13">І сказаў ГОСПАД: “За тое, што яны пакінулі Закон Мой, які Я даў перад абліччам іхнім, і ня слухалі голас Мой, і не хадзілі паводле [Закону],</verse>
				<verse number="14">але пайшлі паводле закамянеласьці сэрца свайго і за Баалам, як навучылі іх бацькі іхнія”.</verse>
				<verse number="15">Дзеля таго гэта кажа ГОСПАД магуцьцяў, Бог Ізраіля: “Вось, Я накармлю народ гэты палыном і напаю іх вадой атрутнай.</verse>
				<verse number="16">І Я расьцярушу іх сярод народаў, якіх ня ведаюць яны і бацькі іхнія, і пашлю ўсьлед за імі меч, аж пакуль ня выгублю іх”.</verse>
				<verse number="17">Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў: “Зважце [на гэта] і паклічце плачак, няхай яны прыйдуць, пашліце па мудрых, і няхай прыйдуць.</verse>
				<verse number="18">І няхай пасьпяшаюцца, і няхай узьнімуць дзеля нас галашэньне, і няхай пацякуць сьлёзы з вачэй нашых, і няхай вада пацячэ з павекаў нашых”.</verse>
				<verse number="19">Бо голас галашэньня чуваць з Сыёну: “Як мы зьнішчаны, мы вельмі асаромленыя, бо мусім пакінуць зямлю сваю, пакінуць паселішчы нашыя!”</verse>
				<verse number="20">Паслухайце, жанчыны, слова ГОСПАДА, і няхай прыймуць вушы вашыя слова вуснаў Ягоных, і навучыце дочак вашых галашэньням, а адна другую — песьням жалобным.</verse>
				<verse number="21">Бо сьмерць улезла праз вокны нашыя, увайшла ў дамы нашыя, нішчыць дзяцей на вуліцах, і юнакоў на плошчах.</verse>
				<verse number="22">Прамаўляй гэтак, кажа ГОСПАД. І будуць ляжаць трупы чалавечыя як гной на абліччы поля, і як снапы за жняцом, і няма каму зьбіраць [іх].</verse>
				<verse number="23">Гэта кажа ГОСПАД: “Няхай ня хваліцца мудры мудрасьцю сваёй, і няхай ня хваліцца асілак сілаю сваёй, і няхай ня хваліцца багаты багацьцем сваім,</verse>
				<verse number="24">але хто хваліцца, няхай хваліцца тым, што ён разумны і ведае Мяне, што Я — ГОСПАД, Які чыніць міласэрнасьць, суд і праведнасьць на зямлі, бо гэта падабаецца Мне, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="25">Вось, надыходзяць дні, кажа ГОСПАД, і Я наведаю ўсіх абрэзаных, але са скуравінкай,</verse>
				<verse number="26">Эгіпет, Юду, Эдом, сыноў Амона, Мааў і ўсіх, якія падразаюць валасы і жывуць у пустыні, бо ўсе народы неабрэзаныя, а ўвесь дом Ізраіля — з неабрэзаным сэрцам”.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="10">
				<verse number="1">Слухайце слова, якое прамовіў ГОСПАД да вас, дом Ізраіля!</verse>
				<verse number="2">Гэта кажа ГОСПАД: “Не вучыцеся шляху народаў гэтых і ня бойцеся знакаў нябесных, бо іх баяцца народы гэтыя.</verse>
				<verse number="3">Бо боствы народаў — марнасьць, бо гэта дрэва, высечанае ў лесе, зробленае долатам у руках разьбяра.</verse>
				<verse number="4">Аздабляюць іх срэбрам і золатам, прымацоўваюць іх малатком і цьвікамі, і яны не хістаюцца.</verse>
				<verse number="5">Яны — як пудзіла на гародзе, яны не гавораць і, носячы, носяць іх, бо ня ходзяць яны. Ня бойцеся іх, бо ня могуць яны рабіць ані ліхое, ані добрае.</verse>
				<verse number="6">Няма такога, як Ты, ГОСПАДЗЕ! Ты вялікі, і вялікае імя магутнасьці Тваёй!</verse>
				<verse number="7">Хто ня будзе баяцца Цябе, Валадару народаў? Бо Табе належыць [гэта], бо паміж усіх мудрацоў народаў і паміж усіх валадарстваў іхніх няма такога як Ты!</verse>
				<verse number="8">Усе яны дурныя і неразумныя, і пустое вучэньне іхняе, гэта [толькі] дрэва.</verse>
				<verse number="9">Срэбная бляха прывезена з Таршышу, і золата — з Уфазу, праца майстра і рук залатара. Адзеньне іхняе з пурпуру і блакіту, усё яно — праца спраўных [майстроў].</verse>
				<verse number="10">А ГОСПАД — Бог праўдзівы. Ён — Бог жывы і Валадар вечны. Ад гневу Ягонага дрыжыць зямля, і народы ня могуць устаяць перад гневам Ягоным.</verse>
				<verse number="11">Вось так кажыце ім: “Богі, якія не стварылі неба і зямлю, зьнікнуць з зямлі і з-пад неба гэтага”.</verse>
				<verse number="12">Ён зрабіў зямлю моцай Сваёй, умацаваў сьвет мудрасьцю Сваёй, і розумам Сваім расьцягнуў неба.</verse>
				<verse number="13">Калі голас Ягоны загучыць, шумяць воды ў небе. Ён узьнімае хмары ад краёў зямлі, Ён выклікае маланкі і дождж і выводзіць вецер з камораў Сваіх.</verse>
				<verse number="14">Кожны чалавек бяз веданьня — дурны, будзе асаромлены кожны залатар, [які робіць] ідала, бо тое, што зрабіў, падман, і няма духа ў іх.</verse>
				<verse number="15">Яны — марнота, праца, вартая сьмеху, у час наведваньня іхняга яны загінуць.</verse>
				<verse number="16">Не такая, як яны, частка Якуба, бо Ён —Той, Які ўкшталтаваў усё, а Ізраіль — племя спадчыны Ягонай. ГОСПАД Магуцьцяў — імя Ягонае.</verse>
				<verse number="17">Пазьбірай з зямлі клункі твае, ты, што сядзіш у аблозе!</verse>
				<verse number="18">Бо гэта кажа ГОСПАД: “Вось, Я гэтым разам выкіну далёка жыхароў зямлі гэтай, і прыцісну іх, каб яны знайшлі [Мяне]”.</verse>
				<verse number="19">Гора мне дзеля няшчасьця майго, рана мая невылечная! А я казаў: “Гэта толькі хвароба мая і я вытрымаю яе”.</verse>
				<verse number="20">Намёт мой зьнішчаны, усе вяроўкі мае пазрываныя, сыны мае адыйшлі ад мяне і няма іх, няма ўжо нікога, хто б расьцягнуў намёт мой і хто б павесіў заслоны мае.</verse>
				<verse number="21">Бо неразумныя [былі] пастыры і не зьвярталіся да ГОСПАДА, таму не пашанцавала ім, і ўвесь статак іхні расьсеяўся.</verse>
				<verse number="22">Голас весткі: “Вось, замяшаньне вялікае ідзе з зямлі паўночнай, каб перамяніць гарады Юды ў пустку, у лежышча цмокаў”.</verse>
				<verse number="23">Ведаю, ГОСПАДЗЕ, што не чалавек [вызначае] шлях свой, і ня ў [моцы] чалавека кіраваць крокамі сваімі, калі ён ідзе.</verse>
				<verse number="24">Карай мяне, ГОСПАДЗЕ, але паводле правасудзьдзя, ня ў гневе Тваім, каб ня зьнішчыў мяне.</verse>
				<verse number="25">Вылі ярасьць Тваю на народы, якія ня ведаюць Цябе, і на роды, якія імя Твайго ня клічуць, бо яны праглынулі Якуба і зжэрлі яго, і спустошылі сялібы ягоныя».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="11">
				<verse number="1">Слова, якое было да Ярэміі ад ГОСПАДА, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Паслухайце словы запавету гэтага і прамоўце іх да мужоў Юды і жыхароў Ерусаліму.</verse>
				<verse number="3">І ты скажаш ім: “Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля. Пракляты чалавек, які ня слухае словаў запавету гэтага,</verse>
				<verse number="4">якія Я загадаў бацькам вашым у дзень, у які вывеў іх з зямлі Эгіпецкай, з печы жалезнай, кажучы: “Слухайце голас Мой і рабіце ўсё так, як Я вам загадваю. І вы будзеце народам Маім, а Я буду Богам вашым,</verse>
				<verse number="5">каб Я споўніў прысягу, якою прысягаў бацькам вашым, што дам ім зямлю, дзе цячэ малако і мёд, якую [маеце] сёньня”». А я адказаў і сказаў: «Амэн, ГОСПАДЗЕ!»</verse>
				<verse number="6">І сказаў ГОСПАД мне: «Абвясьці ўсе словы гэтыя ў гарадах Юды і на вуліцах Ерусаліму, кажучы: “Слухайце словы запавету гэтага і выконвайце іх.</verse>
				<verse number="7">Бо просьбай прасіў Я бацькоў вашых ад дня, калі вывеў іх з зямлі Эгіпецкай, аж да дня гэтага, ад раніцы ўмольваў іх, кажучы: “Слухайце голас Мой!”</verse>
				<verse number="8">Але яны ня слухалі і не прыхілілі вуха сваё, і кожны хадзіў паводле закамянеласьці ліхога сэрца свайго. І Я прывёў на іх усе словы запавету гэтага, якія Я загадаў, каб яны рабілі, а яны не рабілі”».</verse>
				<verse number="9">І сказаў ГОСПАД мне: «Выяўлена змова сярод мужоў Юды і жыхароў Ерусаліму.</verse>
				<verse number="10">Яны вярнуліся да беззаконьня бацькоў сваіх даўнейшых, якія не хацелі слухаць словаў Маіх, і яны пайшлі да багоў чужых, каб служыць ім. Дом Ізраіля і дом Юды зламалі запавет Мой, які Я заключыў з бацькамі іхнімі.</verse>
				<verse number="11">Дзеля таго гэта кажа Госпад: “Я навяду на іх ліха, з якога яны ня змогуць выйсьці, і яны будуць клікаць да Мяне, але Я ня выслухаю іх”.</verse>
				<verse number="12">І пойдуць гарады Юды і жыхары Ерусаліму, і будуць клікаць багоў, якім яны кадзілі, але яны ня выратуюць іх у час бяды.</verse>
				<verse number="13">Бо паводле ліку гарадоў тваіх, Юда, былі богі твае, і паводле ліку вуліцаў у Ерусаліме вы паставілі ахвярнікі на ганьбу, ахвярнікі, каб кадзіць Баалу.</verse>
				<verse number="14">А ты не маліся за народ гэты і не прынось за іх просьбы і малітвы, бо Я ня выслухаю іх у час, калі яны будуць клікаць Мяне ў горы іхнім.</verse>
				<verse number="15">Навошта каханай Маёй у доме Маім зьдзяйсьняць намеры ліхія з многімі? Ці ж мяса пасьвячонае ўхіліць ад цябе гора тваё і тады ты будзеш радавацца?</verse>
				<verse number="16">Зялёнай аліўкай з прыгожымі пладамі назваў ГОСПАД імя тваё. Але з гукам вялікага шуму загарэўся над ёй вагонь і былі паламаныя галіны ейныя.</verse>
				<verse number="17">І ГОСПАД Магуцьцяў, Які пасадзіў цябе, прадказаў табе бяду дзеля ліхоцьцяў дому Ізраіля і дому Юды, якія рабілі яны, каб гнявіць Мяне, каб кадзіць Баалу.</verse>
				<verse number="18">І ГОСПАД даў даведацца мне, і я даведаўся, і тады Ты выявіў мне ўчынкі іхнія.</verse>
				<verse number="19">І я быў быццам ягнятка ціхае, якога вядуць на зарэз, і ня ведаў, што супраць мяне яны задумалі думкі [ліхія]: “Зьнішчым дрэва з пладамі і сьсячэм яго з зямлі жывых. Няхай імя ягонае ня ўзгадваецца болей”.</verse>
				<verse number="20">Але ГОСПАД Магуцьцяў судзіць праведна і даследуе ныркі і сэрца. Няхай я ўбачу помсту Тваю над імі, бо Табе я выявіў справу маю.</verse>
				<verse number="21">Дзеля гэтага так кажа ГОСПАД пра людзей з Анатоту, якія шукаюць душу тваю, кажучы: “Не прароч у імя ГОСПАДА, і не памрэш ад рукі нашай”.</verse>
				<verse number="22">Дзеля гэтага гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў: “Вось, Я наведаю іх. Юнакі іхнія памруць ад мяча, а сыны іхнія і дочкі іхнія памруць з голаду.</verse>
				<verse number="23">Ніхто з іх не застанецца, бо Я навяду ліха на людзей з Анатоту ў год наведваньня іхняга”.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="12">
				<verse number="1">Праведны Ты, ГОСПАДЗЕ, калі б я судзіўся з Табою. Аднак пра суд буду гаварыць з Табою. Чаму шлях бязбожных мае посьпех і жывуць у супакоі ўсе крывадушнікі здрадлівыя?</verse>
				<verse number="2">Ты пасадзіў іх, і яны запускаюць карані, узрастаюць і даюць плады; блізкі Ты да вуснаў іхніх, і далёка ад нырак іхніх.</verse>
				<verse number="3">А Ты, ГОСПАДЗЕ, ведаеш мяне, бачыш мяне, і дасьледуеш сэрца маё, [што яно] з Табою. Аддзялі іх, як авечкі на зарэз, і прызнач іх на дзень зьнішчэньня.</verse>
				<verse number="4">Як доўга будзе ў жалобе зямля, і трава на ўсякім полі будзе сохнуць? З-за ліхоты жыхароў ейных пагінулі быдла і птушкі, бо яны казалі: “[Бог] ня бачыць канца [шляхоў] нашых”.</verse>
				<verse number="5">Калі ты бег з пешымі і змучыўся, як будзеш бегчы з коньнікамі? І калі ў краіне супакою ты пачуваеш сябе бясьпечна, што ты будзеш рабіць у гушчары Ярдану?</verse>
				<verse number="6">Бо нават браты твае і дом бацькі твайго, нават яны будуць здраджваць табе і будуць крыкам крычаць за табой, а ты ня вер ім, калі будуць прамаўляць да цябе прыхільна.</verse>
				<verse number="7">Я пакінуў дом Мой, пакінуў спадчыну Маю. Тое, што любіла душа Мая, Я аддаў у рукі ворагаў Маіх.</verse>
				<verse number="8">Спадчына Мая сталася для Мяне, як леў у лесе; яна падняла супраць Мяне голас свой, таму Я зьненавідзеў яе.</verse>
				<verse number="9">Ці ж спадчына Мая [сталася] для Мяне птушкай стракатай, над якою кружляюць птушкі драпежныя? Прыходзьце, зьбярыцеся, усе зьвяры палявыя, пасьпяшайце на жыраваньне.</verse>
				<verse number="10">Шматлікія пастухі разбурылі вінаграднік Мой, стапталі ўласнасьць Маю і зрабілі поле Маё ўлюблёнае пустыняй бязьлюднай.</verse>
				<verse number="11">Ператварылі яе ў пустку, галосіць да Мяне пустэча; спустошана ўся зямля, бо няма нікога, хто б узяў [гэта] да сэрца.</verse>
				<verse number="12">На ўсе ўзгоркі пустыні прыйшлі рабаўнікі, бо меч ГОСПАДА ўсё зьядае ад краю зямлі да краю зямлі, і няма супакою ніводнаму целу.</verse>
				<verse number="13">Пасеялі пшаніцу, а сжалі церні, працавалі, але ня мелі карысьці. Вы асароміцеся дзеля пладоў сваіх з прычыны палючага гневу ГОСПАДА!</verse>
				<verse number="14">Гэта кажа ГОСПАД супраць усіх ліхіх суседзяў Маіх, якія чэпяцца да спадчыны, якую Я прызначыў народу Майму, Ізраілю: «Вось, Я вырву іх з зямлі іхняй, і дом Юды вырву спасярод іх.</verse>
				<verse number="15">І станецца, калі яны будуць вырваныя, Я вярнуся і зьлітуюся над імі, і вярну іх, кожнага чалавека ў спадчыну ягоную і ў зямлю ягоную.</verse>
				<verse number="16">І станецца, калі яны, навучыўшыся, навучацца шляхам народу Майго, каб прысягаць у імя Маё: “Як жывы ГОСПАД!”, як яны навучылі народ Мой прысягаць Баалам, тады яны будуць будавацца сярод народу Майго.</verse>
				<verse number="17">А калі не паслухаюць, тады Я вырву народ гэты, вырываючы і нішчачы, кажа ГОСПАД».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="13">
				<verse number="1">Гэта сказаў мне ГОСПАД: «Ідзі і купі сабе пояс ільняны, і падперажы ім сьцёгны свае, але не кладзі яго ў ваду».</verse>
				<verse number="2">І я купіў пояс паводле слова ГОСПАДА і падперазаў сьцёгны мае.</verse>
				<verse number="3">І другі раз было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="4">«Вазьмі пояс, які ты купіў і які на сьцёгнах тваіх, устань і ідзі да Эўфрату, і схавай там яго ў шчыліне скалы».</verse>
				<verse number="5">І я пайшоў, і схаваў яго каля Эўфрату, як загадаў мне ГОСПАД.</verse>
				<verse number="6">І сталася, калі скончылася шмат дзён, сказаў мне ГОСПАД: «Устань і ідзі да Эўфрату, і забяры адтуль пояс, які Я загадаў табе схаваць».</verse>
				<verse number="7">І я пайшоў да Эўфрату, адшукаў і выцягнуў пояс з месца, у якім я схаваў яго, і вось, пояс збутвеў і не надаваўся да нічога.</verse>
				<verse number="8">І было да мяне слова ГОСПАДА, кажучы:</verse>
				<verse number="9">«Гэта кажа ГОСПАД. У такі спосаб Я зьнішчу пыхлівасьць Юды і пыхлівасьць вялікую Ерусаліму.</verse>
				<verse number="10">Народ гэты ліхі ня хоча слухаць словаў Маіх і ходзіць у зацьвярдзеласьці сэрца свайго. Яны пайшлі за багамі чужымі, каб служыць ім і пакланяцца ім. І станецца [з імі], як з гэтым поясам, які ні на што не надаецца.</verse>
				<verse number="11">Бо як прылягае пояс да сьцёгнаў мужчыны, так Я прытуліў да Сябе ўвесь дом Ізраіля і ўвесь дом Юды, кажа ГОСПАД, каб яны былі для Мяне народам, і імем, і хвалой, і аздобай, але яны не паслухаліся.</verse>
				<verse number="12">І ты скажаш ім слова гэта: “Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля. Кожна збан напаўняецца віном”. А яны скажуць табе: “Ці ж мы ведаючы, ня ведаем, што кожны збан напаўняецца віном?”</verse>
				<verse number="13">І скажаш ім: “Гэта кажа ГОСПАД. Вось, Я напоўню п’янствам усіх жыхароў зямлі гэтай, валадароў, якія сядзяць на пасадзе Давіда, сьвятароў, прарокаў і ўсіх жыхароў Ерусаліму,</verse>
				<verse number="14">і паразьбіваю іх адзін аб другога, бацькоў разам з сынамі, кажа ГОСПАД, не пашкадую, і ня зьлітуюся, аж пакуль ня зьнішчу іх”.</verse>
				<verse number="15">Слухайце і прыхіліце вуха, не вывышайцеся, бо ГОСПАД прамовіў.</verse>
				<verse number="16">Аддайце славу ГОСПАДУ, Богу вашаму, перш, чым прыйдзе цемра, і перш, чым спатыкнуцца ногі вашыя ў гарах цёмных. І вы будзеце чакаць сьвятла, а Ён заменіць яго ў цемру сьмерці і зробіць імглою.</verse>
				<verse number="17">А калі вы гэтага не паслухаеце, будзе плакаць таемна душа мая з прычыны пыхі вашай. І плачучы, буду плакаць, і зальюцца сьлязьмі вочы мае, бо чарада ГОСПАДА ідзе ў няволю.</verse>
				<verse number="18">Скажыце валадару і [маці] валадара: “Сядаючы, сядзьце [нізка], бо ўпала з галавы вашай карона славы вашай!”</verse>
				<verse number="19">Гарады Нэгеву замкнутыя, і няма таго, хто адчыніць іх. Увесь Юда пайшоў у няволю, у няволю пайшоў цалкам.</verse>
				<verse number="20">Узьнімі вочы свае і паглядзі на тых, якія прыходзяць з поўначы. Дзе тая чарада, якая даручана табе, авечкі славы тваёй?</verse>
				<verse number="21">Што ты скажаш, калі яны наведаюць цябе? Бо ты сама прывучыла іх быць над табою, прыяцеляў на галаву [сваю]. Ці ж не ахопяць цябе болі, як жанчыну, што нараджае?</verse>
				<verse number="22">А калі ты скажаш у сэрцы тваім: “Чаму гэта ўсё напаткала мяне?” Дзеля мноства беззаконьняў тваіх былі адкрытыя прыполы адзеньня твайго і аголены ногі твае.</verse>
				<verse number="23">Ці ж можа мурын зьмяніць скуру сваю, а леапард — плямы свае? Таксама і вы, ці можаце рабіць добрае, калі вы навучаныя рабіць зло?</verse>
				<verse number="24">І Я рассыплю вас як мякіну, якую разносіць вецер пустыні.</verse>
				<verse number="25">Гэта доля твая, частка, якую Я адмерыў табе, кажа ГОСПАД, за тое, што ты забылася пра Мяне і спадзявалася на хлусьню.</verse>
				<verse number="26">І Я ўзьніму прыполы адзеньня твайго аж на аблічча тваё, і будзе бачная ганьба твая,</verse>
				<verse number="27">чужалоствы твае і іржаньне тваё, бессаромнасьць распусты тваёй. На ўзгорках і на полі Я бачыў брыдоты твае. Гора табе, Ерусалім, ня хочаш быць ачышчаны! Як доўга яшчэ [чакаць]?»</verse>
			</chapter>
			<chapter number="14">
				<verse number="1">Слова ГОСПАДА, якое было да Ярэміі ў справе засухі:</verse>
				<verse number="2">«Галосіць Юда, і брамы ягоныя саслабелі, пахіляюцца да зямлі, і ўзьнімаецца крык Ерусаліму.</verse>
				<verse number="3">Магнаты ягоныя пасылаюць слугаў сваіх па ваду; яны прыходзяць да сажалак і не знаходзяць вады, вяртаюцца, пасудзіны іхнія пустыя, яны асаромленыя і зьбянтэжаныя, і закрываюць галовы свае.</verse>
				<verse number="4">Ад таго, што глеба сьпечаная, бо не было дажджу на зямлі, саромеюцца земляробы, закрываюць галовы свае.</verse>
				<verse number="5">Нават ланя нараджае ў полі і пакідае [малое], бо няма травы.</verse>
				<verse number="6">Дзікія аслы стаяць на ўзгорках, хапаюць паветра, як цмокі; вочы іхнія мутнеюць, бо няма пашы.</verse>
				<verse number="7">Хоць беззаконьні нашыя сьведчаць супраць нас, ГОСПАДЗЕ, Ты ўчыніў [з намі] дзеля імя Твайго, бо павялічыліся адступніцтвы нашыя, мы саграшылі супраць Цябе.</verse>
				<verse number="8">Надзея Ізраіля, ГОСПАД, Збаўца ягоны ў часе трывогі, чаму Ты быццам чужынец у зямлі і як падарожнік, які расьцягвае [намёт], каб [толькі] пераночыць?</verse>
				<verse number="9">Чаму Ты быццам чалавек разгублены, як волат, які ня можа ратаваць? Ты ж сярод нас, ГОСПАДЗЕ, і імя Тваё ў нас заклікаюць. Не пакідай нас!</verse>
				<verse number="10">Гэта кажа ГОСПАД народу гэтаму: “Яны любяць блукаць, ног сваіх не шкадуючы. Але ГОСПАДУ не даспадобы гэта”. Цяпер Ён узгадаў беззаконьні іхнія і грахі іхнія карае».</verse>
				<verse number="11">І сказаў ГОСПАД мне: «Не прасі дабра для народу гэтага.</verse>
				<verse number="12">Калі яны будуць посьціць, Я ня выслухаю маленьняў іхніх; і калі яны будуць складаць цэласпаленьні і ахвяры хлебныя, Я ня буду мець упадабаньня ў іх, але вынішчу іх мячом, голадам і пошасьцю».</verse>
				<verse number="13">А я сказаў: «О, Госпадзе ГОСПАДЗЕ, вось, прарокі кажуць ім: “Ня ўбачыце мяча, ня будзе ў вас голаду, бо праўдзівы мір дам вам на месцы гэтым”».</verse>
				<verse number="14">І сказаў ГОСПАД мне: «Прарокі гэтыя хлусьню абвяшчаюць у імя Маё. Я не пасылаў іх, і не загадваў ім, і не прамаўляў да іх. Відзежы хлусьлівыя, прадказаньні пустыя, мары сэрцаў сваіх — вось што яны прарочаць вам.</verse>
				<verse number="15">Дзеля гэтага гэта кажа ГОСПАД пра прарокаў, якія прарочаць у імя Маё, але Я не пасылаў іх. Яны кажуць: “Мяча і голаду ня будзе ў зямлі гэтай”. Ад мяча і голаду загінуць прарокі гэтыя,</verse>
				<verse number="16">а народ, якому яны прарочылі, будзе выкінуты на вуліцы Ерусаліму перад абліччам голаду і мяча, і ніхто ня будзе хаваць іх, жонак іхніх, сыноў іхніх, дочак іхніх; і Я выльлю на іх злачыннасьць іхнюю.</verse>
				<verse number="17">І ты скажаш ім слова гэтае: “Няхай вочы мае выліваюць сьлёзы ўначы і ўдзень, і няхай не спыняюцца, бо біцьцём вялікім пабітая дзяўчына, дачка народу майго, ударам вельмі вялікім.</verse>
				<verse number="18">Калі я выйду ў поле, вось, забітыя мячом! Калі я пайду ў горад, вось, замучаныя голадам! Нават прарок і сьвятар бадзяюцца па зямлі і нічога ня ведаюць”».</verse>
				<verse number="19">Ці адкінуўшы, адкінуў Ты Юду, або абрыдзіў Сыён душы Тваёй? Чаму Ты ўдарыў нас плягаю і няма аздараўленьня? Мы чакалі міру, але няма [нічога] добрага; [чакалі] часу аздараўленьня, і вось, трывога!</verse>
				<verse number="20">Прызнаем, ГОСПАДЗЕ, бязбожнасьць сваю, беззаконьні бацькоў нашых, бо саграшылі мы супраць Цябе!</verse>
				<verse number="21">Не адкідай Ты [нас] дзеля імя Твайго! Не выстаўляй на ганьбу пасад славы Тваёй! Памятай, не разрывай запавет Твой з намі!</verse>
				<verse number="22">Ці ёсьць сярод марных [багоў] паганскіх такія, што маглі спасылаць дождж? Ці неба [само] дае залевы? Ці ж ня Ты, ГОСПАДЗЕ, Божа наш? У Табе мы маем надзею, бо Ты ўчыніў усё гэта.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="15">
				<verse number="1">І сказаў ГОСПАД мне: «Калі б Майсей і Самуэль сталі перад абліччам Маім, душа Мая ня [зьвернецца] да народу гэтага! Выгані [іх] ад аблічча Майго, няхай яны адыйдуць!</verse>
				<verse number="2">І будзе, яны скажуць табе: “Куды мы пойдзем?” І ты адкажаш ім: “Гэта кажа ГОСПАД. Хто на сьмерць, той на сьмерць, хто пад меч, той пад меч, хто на голад, той на голад, хто ў палон, той у палон.</verse>
				<verse number="3">І Я наведаю вас чатырма спосабамі, кажа ГОСПАД, мячом, каб забіваў, сабакамі, каб валачылі, птушкамі нябеснымі і зьвярамі зямнымі, каб жэрлі і нішчылі.</verse>
				<verse number="4">І Я аддам іх на страхоцьце для ўсіх валадарстваў зямлі з-за Манасы, сына Эзэкіі, валадара Юды, за тое, што ён учыніў у Ерусаліме”.</verse>
				<verse number="5">Бо хто мае літасьць над табою, Ерусаліме? Хто будзе спачуваць табе? Хто зьверне [з дарогі], каб запытацца пра супакой у цябе?</verse>
				<verse number="6">Ты адкінуў Мяне, кажа ГОСПАД, павярнуўся плячыма. І Я выцягнуў руку Маю над табою і зьнішчыў цябе. Я стаміўся шкадаваць [цябе]!</verse>
				<verse number="7">І Я разьвеяў іх веялкай у брамах зямлі, пазбавіў нашчадкаў, выгубіў народ Мой, але яны не зьвярнулі са шляхоў сваіх.</verse>
				<verse number="8">Удоваў іхніх стала ў Мяне больш, чым пяску марскога. Я прывёў на іх, на маці юнакоў, апоўдні нішчыцеля, паслаў на іх раптоўна трывогу і жах.</verse>
				<verse number="9">Самлела тая, якая сямёра нарадзіла, аддала душу сваю, зайшло сонца ейнае, калі яшчэ дзень [быў], засаромілася і зьбянтэжылася. А рэшту іхнюю Я аддам пад меч перад абліччам ворагаў іхніх, кажа ГОСПАД».</verse>
				<verse number="10">Гора мне, маці мая, што ты мяне нарадзіла, чалавека, які спрачаецца, і чалавека нязгоды для ўсёй зямлі! Не пазычаю, і не даю пазыкі, але ўсе мяне праклінаюць.</verse>
				<verse number="11">Сказаў ГОСПАД: «Я, вызваляючы, вызвалю цябе для дабра [твайго]. Я буду заступацца за цябе ў час бяды і ў час уціску ад ворагаў.</verse>
				<verse number="12">Ці крышыцца жалезам жалеза з поўначы і медзь?</verse>
				<verse number="13">Багацьце тваё і скарбы твае Я аддам на рабунак бяз платы, за ўсе грахі твае ў-ва ўсіх межах тваіх.</verse>
				<verse number="14">І Я аддам цябе служыць ворагам тваім у зямлю, якой ня ведаеш, бо вагонь загарэўся ў гневе Маім і будзе гарэць над вамі».</verse>
				<verse number="15">Ты ведаеш [усё], ГОСПАДЗЕ, узгадай пра мяне і заступіся за мяне, і адпомсьці за мяне тым, якія перасьледуюць мяне. У цярплівасьці гневу Твайго не забірай мяне, ведай, што дзеля Цябе цярплю я зьнявагу.</verse>
				<verse number="16">Я знайшоў слова Тваё і праглынуў яго, і сталася слова Тваё для мяне пацяшэньнем і радасьцю сэрца майго, бо заклікалася імя Тваё нада мною, ГОСПАДЗЕ, Божа Магуцьцяў.</verse>
				<verse number="17">Не сядзеў я сярод насьмешнікаў і не весяліўся, а сядзеў я самотна перад абліччам рукі Тваёй, бо Ты гневам напоўніў мяне.</verse>
				<verse number="18">Чаму боль мой безупынны, а рана мая невылечная, ня хоча загаіцца? Няўжо Ты станешся для мяне як воды падманлівыя, [крыніца] няпэўная?</verse>
				<verse number="19">Дзеля гэтага гэта кажа ГОСПАД: «Калі ты навернешся, Я вярну цябе, і ты станеш перад абліччам Маім. І калі ты здабудзеш каштоўнае з нікчэмнага, будзеш як вусны Мае. Яны самі зьвернуцца да цябе, а ты ня будзеш зьвяртацца да іх.</verse>
				<verse number="20">І Я зраблю цябе для народу гэтага моцным мурам мядзяным, і яны будуць ваяваць супраць цябе, і не перамогуць цябе, бо Я з табою, каб збаўляць і ратаваць цябе, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="21">І Я выратую цябе з рук ліхотнікаў, і вызвалю цябе з рук гвалтаўнікоў».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="16">
				<verse number="1">І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Ня бяры сабе жонкі, і няхай ня будзе ў цябе сыноў і дачок у месцы гэтым.</verse>
				<verse number="3">Бо гэта кажа ГОСПАД пра сыноў і дачок, якія будуць народжаныя ў месцы гэтым, і пра маці іхніх, якія народзяць іх, і пра бацькоў іхніх, якія будуць даваць ім жыцьцё ў зямлі гэтай.</verse>
				<verse number="4">Ад сьмяротных хваробаў яны паўміраюць, ня будуць яны аплаканыя і ня будуць пахаваныя, будуць гноем на абліччы зямлі. Будуць гінуць ад мяча і голаду, і трупы іхнія будуць ежай для птушак нябесных і зьвяроў зямных.</verse>
				<verse number="5">Бо гэтак кажа ГОСПАД: “Не ўваходзь у дом смутку, і не ідзі на галашэньне, і не спачувай ім, бо Я забраў супакой Мой ад народу гэтага, кажа ГОСПАД, міласэрнасьць і спагаднасьць.</verse>
				<verse number="6">Паўміраюць вялікія і малыя ў зямлі гэтай, ня будуць яны пахаваныя і ня будуць плакаць па іх, ня будуць рабіць нарэзаў [на скуры] і ня будуць стрыгчыся [дзеля іх].</verse>
				<verse number="7">І ня будуць ламаць хлеб для іх у жалобе, каб пацешыць па памёршым, і не дадуць ім выпіць з келіха пацяшэньня па бацьку іхнім і маці іхняй.</verse>
				<verse number="8">І не ўваходзь у дом банкетаваньня, каб сесьці з імі есьці і піць.</verse>
				<verse number="9">Бо гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Вось, Я зраблю, што спыніцца на гэтым месцы, на вачах вашых і ў дні вашыя голас вясёласьці і голас радасьці, голас жаніха і голас нявесты”.</verse>
				<verse number="10">І станецца, што ты абвесьціш народу гэтаму ўсе словы гэтыя, і скажуць табе: “Чаму ГОСПАД прамовіў супраць нас пра ўсе гэтыя няшчасьці вялікія? І якое беззаконьне нашае, і які грэх наш, якім мы саграшылі супраць ГОСПАДА, Бога нашага?”</verse>
				<verse number="11">І ты скажаш ім: “Бо пакінулі Мяне бацькі вашыя, кажа ГОСПАД, і пайшлі за іншымі багамі, і служылі ім, і пакланяліся ім, а Мяне пакінулі, і Закон Мой не захоўвалі.</verse>
				<verse number="12">А вы яшчэ горш робіце, чым бацькі вашыя, і вось, кожны з вас ідзе паводле сапсутасьці сэрца свайго ліхога, каб ня слухаць Мяне.</verse>
				<verse number="13">І Я выкіну вас з зямлі гэтай у зямлю, якой вы ня ведаеце, ані вы, ані бацькі вашыя, і вы будзеце там служыць іншым багам удзень і ўначы, бо Я не зьяўлю для вас літасьці”.</verse>
				<verse number="14">Вось таму прыходзяць дні, кажа ГОСПАД, калі ўжо ня будуць казаць: “Як жывы ГОСПАД, Які вывеў сыноў Ізраіля з зямлі Эгіпецкай”,</verse>
				<verse number="15">але толькі: “Як жывы ГОСПАД, Які вывеў сыноў Ізраіля з зямлі паўночнай і з усіх земляў, у якія раскідаў іх”. І Я вярну іх у зямлю, якую даў бацькам іхнім.</verse>
				<verse number="16">Вось, Я пасылаю шмат рыбаловаў, кажа ГОСПАД, і будуць лавіць іх, а пасьля пашлю шмат паляўнічых, і будуць паляваць на іх на ўсіх гарах, і на ўсіх узгорках, і ў-ва ўсіх шчылінах скалаў.</verse>
				<verse number="17">Бо вочы Мае — на ўсе шляхі іхнія, і яны не схаваныя перад абліччам Маім і не схаванае беззаконьне іхняе перад вачыма Маімі.</verse>
				<verse number="18">І Я перш за ўсё аднагароджу ім падвойна за беззаконьне іхняе і за грэх іхні, за тое, што яны апаганілі зямлю Маю трупамі брыдоты сваёй і агідай сваёй напоўнілі спадчыну Маю».</verse>
				<verse number="19">ГОСПАДЗЕ, сіла мая і цьвярдыня мая, і прыстанішча маё ў дзень трывогі! Да Цябе прыйдуць народы ад канцоў зямлі і скажуць: “Толькі хлусню і марнасьць атрымалі ў спадчыну бацькі нашыя, і няма ад іх карысьці”.</verse>
				<verse number="20">Ці ж можа чалавек зрабіць сабе багоў? А яны — ня богі.</verse>
				<verse number="21">Дзеля таго вось, Я дам пазнаць ім, гэтым разам дам пазнаць ім руку Маю і магутнасьць Маю, і яны даведаюцца, што імя Маё — ГОСПАД!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="17">
				<verse number="1">Грэх Юды запісаны разцом жалезным, вастрыём дыямантавым высечаны на табліцы сэрцаў іхніх і на рагах ахвярнікаў іхніх,</verse>
				<verse number="2">каб памяталі сыны іхнія пра ахвярнікі іхнія і пра астартаў іхніх каля дрэваў зялёных на ўзгорках высокіх, на гары ў полі.</verse>
				<verse number="3">Багацьце тваё, усе скарбы твае Я аддам на рабунак, узвышшы твае — за ўсе грахі твае ў-ва ўсіх межах тваіх.</verse>
				<verse number="4">І ты згубіш спадчыну тваю, якую Я даў табе; і Я зраблю, што ты будзеш служыць у ворагаў тваіх, у зямлі, якой ня ведаеш, бо вы распалілі вагонь гневу Майго і ён будзе гарэць вечна.</verse>
				<verse number="5">Гэта кажа ГОСПАД: “Пракляты чалавек, які спадзяецца на чалавека і які цела робіць рамяном [сваім], а ад ГОСПАДА адварочваецца сэрца ягонае!</verse>
				<verse number="6">І ён будзе як хмызьняк у стэпе, і ня ўбачыць ён, калі прыходзіць добрае. Ён будзе жыць у месцы сухім у пустыні, на зямлі салёнай і бязьлюднай.</verse>
				<verse number="7">Дабраслаўлёны чалавек, які спадзяецца на ГОСПАДА, і ГОСПАД — надзея ягоная!</verse>
				<verse number="8">І ён як дрэва, якое пасаджана над вадою і да струмянёў пускае карані свае, і ня будзе бачыць яно, калі прыйдзе спякота, і лісьце ягонае будзе зялёным, і ў год засухі ня будзе журыцца, і не перастане даваць плады.</verse>
				<verse number="9">Сэрца [чалавека] больш здрадлівае, чым усё [астатняе], і невылечнае; хто спазнае яго?</verse>
				<verse number="10">Я, ГОСПАД, дасьледую сэрца і выпрабоўваю ныркі, каб аднагародзіць кожнаму паводле шляхоў ягоных і паводле пладоў учынкаў ягоных.</verse>
				<verse number="11">Курапатка выседжвае [яйкі], якіх ня зьнесла, і [такі самы] той, хто набывае багацьце няпраўдаю. У сярэдзіне дзён сваіх ён пакіне яго, і пры канцы сваім станецца дурнем”.</verse>
				<verse number="12">Пасад славы, узвышаны спрадвеку — гэта месца сьвятыні нашай!</verse>
				<verse number="13">Надзея Ізраіля, ГОСПАДЗЕ! Усе, якія пакідаюць Цябе, будуць асаромленыя. Тыя, якія адварочваюцца ад Цябе, будуць запісаныя на зямлі, бо яны пакінулі ГОСПАДА, крыніцу вады жывой.</verse>
				<verse number="14">Аздараві мяне, ГОСПАДЗЕ, і буду аздароўлены! Збаў мяне, і буду збаўлены! Бо Ты — хвала мая!</verse>
				<verse number="15">Вось, яны кажуць мне: “Дзе слова ГОСПАДА? Няхай яно прыйдзе”.</verse>
				<verse number="16">Але я не ўцякаў, каб быць пастырам у Цябе і ня прагнуў дня зьнішчэньня. Ты ведаеш, тое, што выходзіла з вуснаў маіх, было перад абліччам Тваім.</verse>
				<verse number="17">Ня будзь для мяне жахам, Ты — прыбежышча маё ў дзень няшчасьця!</verse>
				<verse number="18">Няхай будуць асаромленыя тыя, якія перасьледуюць мяне, а я няхай ня буду асаромлены. Няхай яны будуць зьбянтэжаны, а я няхай ня буду зьбянтэжаны. Спашлі на іх дзень ліхі, і падвойным ударам удар іх.</verse>
				<verse number="19">Гэта сказаў мне ГОСПАД: “Ідзі і стань у браме сыноў народу, праз якую ўваходзяць валадары Юды і праз якую выходзяць, і ў-ва ўсіх брамах Ерусаліму,</verse>
				<verse number="20">і кажы ім: “Слухайце слова ГОСПАДА, валадары Юды, і ўвесь Юда, і ўсе жыхары Ерусаліму, якія ўваходзяць праз брамы гэтыя.</verse>
				<verse number="21">Гэта кажа ГОСПАД. Сьцеражыцеся, каб [захаваць] душы вашыя, і не насіце цяжараў у дзень суботы, і ня ўносьце іх праз брамы Ерусаліму.</verse>
				<verse number="22">І не выносьце цяжараў з дамоў вашых у дзень суботы, і не рабіце ніякай работы, але сьвяткуйце дзень суботы, як Я загадаў бацькам вашым”.</verse>
				<verse number="23">Але яны ня слухалі, і не прыхілілі вуха сваё, але зрабілі цьвёрдым карак свой, каб ня слухаць і не прыняць настаўленьня.</verse>
				<verse number="24">І станецца, калі, слухаючы, будзеце слухаць Мяне, кажа ГОСПАД, і ня будзеце ўносіць цяжараў праз брамы гораду гэтага ў дзень суботы, і будзеце сьвяткаваць дзень суботы, і ня будзеце рабіць у гэты [дзень] аніякае работы,</verse>
				<verse number="25">будуць уваходзіць праз брамы гораду гэтага валадары і князі, якія сядзяць на пасадзе Давіда, будуць езьдзіць на калясьніцах і конях яны, князі іхнія, мужы Юды і жыхары Ерусаліму, а горад гэты будзе абжыты на вякі.</verse>
				<verse number="26">І будуць прыходзіць з гарадоў Юды і з ваколіцаў Ерусаліму, з зямлі Бэн’яміна, з Шэфэлі, з гор і з Нэгеву, прыносячы цэласпаленьні і ахвяры, ахвяры хлебныя і кадзіла і прыносячы ахвяры падзякі ў Дом ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="27">А калі ня будзеце слухаць Мяне, каб сьвяткаваць дзень суботы, і не насіць цяжараў, уваходзячы праз брамы Ерусаліму ў дзень суботы, Я запалю вагонь у брамах ягоных, і ён праглыне палацы Ерусаліму, і ня згасне”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="18">
				<verse number="1">Слова, якое было ад ГОСПАДА да Ярэміі, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Устань і зыйдзі ў дом ганчара, і там пачуеш слова Маё».</verse>
				<verse number="3">І я зыйшоў у дом ганчара, і вось, ён акурат працаваў пры кружале.</verse>
				<verse number="4">І папсулася пасудзіна, якую ён рабіў з гліны, у руцэ ганчара, і ён зноў зьвярнуўся [да яе], і зрабіў з яе іншую пасудзіну, якая даспадобы была ў вачах ганчара, каб ён зрабіў яе.</verse>
				<verse number="5">І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="6">«Ці не магу Я зрабіць з вамі, дом Ізраіля, як гэты ганчар? — кажа ГОСПАД. Вось, як гліна ў руцэ ганчара, так вы, дом Ізраіля, у руцэ Маёй.</verse>
				<verse number="7">Часам Я прамоўлю адносна народу і валадарства, што Я выкарчую і павалю, і зьнішчу яго.</verse>
				<verse number="8">Але калі народ гэты, супраць якога Я прамаўляў, адвернецца ад ліхоты сваёй, Я пашкадую [ўчыніць] зло, якое Я задумаў учыніць для яго.</verse>
				<verse number="9">Іншым разам Я прамоўлю адносна народу і валадарства, што збудую і ўгрунтую [яго].</verse>
				<verse number="10">Але калі ён будзе рабіць ліхоту ў вачах Маіх, ня слухаючы голас Мой, Я пашкадую [ўчыніць] дабро, якое казаў, што зраблю для яго.</verse>
				<verse number="11">І цяпер кажы, прашу, мужам Юды і жыхарам Ерусаліму, кажучы: “Гэта кажа ГОСПАД. Вось, Я рыхтую супраць вас зло і задумаў супраць вас намер. Навярніцеся, прашу, кожны ад шляху свайго ліхога і зрабіце добрымі шляхі вашыя і ўчынкі вашыя”.</verse>
				<verse number="12">А яны сказалі: “Надарма! Бо мы будзем хадзіць паводле думак нашых, кожны будзе рабіць паводле закамянеласьці ліхога сэрца свайго”.</verse>
				<verse number="13">Дзеля гэтага гэта кажа ГОСПАД: “Спытайцеся, прашу, у народаў, ці хто чуў пра такое? Агідную [рэч] учыніла дзяўчына Ізраіля.</verse>
				<verse number="14">Ці зыходзіць сьнег Лібану са скалы ў полі? Ці высыхаюць воды чужыя, халодныя і плыткія?</verse>
				<verse number="15">Бо народ Мой забыўся пра Мяне, для марноты яны паляць кадзіла! І будуць яны спатыкацца на шляхах сваіх, на сьцежках старадаўніх, будуць хадзіць па сьцежках, па дарозе няходжанай.</verse>
				<verse number="16">І пераменіцца зямля іхняя ў пустэчу, [будзе] пасьмешышчам на вякі. Кожны, хто будзе праходзіць, аслупянее і будзе ківаць галавою сваёй.</verse>
				<verse number="17">Як вецер усходні, Я раскідаю іх перад абліччам ворага. Патыліцу, а не аблічча Я пакажу ім у дзень зьнішчэньня іхняга”».</verse>
				<verse number="18">І яны сказалі: «Хадземце і змовімся супраць Ярэміі, бо ня зьнік Закон у сьвятара, і рада ў мудраца, і слова ў прарока. Хадземце, ударым яго языком, і не зьвяртайма ўвагі на ўсе словы ягоныя».</verse>
				<verse number="19">Паслухай мяне, ГОСПАДЗЕ, і пачуй голас супраціўнікаў маіх.</verse>
				<verse number="20">Ці ж за дабро аднагароджваюць ліхам? Бо яны выкапалі яму для душы маёй! Узгадай, як я стаяў перад абліччам Тваім, каб прамаўляць пра іх добрае і каб адвярнуць гнеў Твой ад іх.</verse>
				<verse number="21">Дзеля гэтага аддай сыноў іхніх на голад і вылі [кроў] іхнюю ад вострыва мяча! Няхай жонкі іхнія стануць бязьдзетнымі ўдовамі, а мужы іхнія няхай будуць сьмерцю забітыя, юнакі іхнія няхай будуць пазасяканыя мячом на вайне.</verse>
				<verse number="22">Няхай чуецца крык у дамах іхніх, бо Ты навядзеш на іх раптоўна арду злачынцаў, бо яны выкапалі яму, каб схапіць мяне, і пад ногі мае пасткі паставілі.</verse>
				<verse number="23">А Ты, ГОСПАДЗЕ, ведаеш усе намеры іхнія, каб забіць мяне. Не даруй ім беззаконьня іхняга і грэху іхняга не прымай ад аблічча Твайго. Няхай яны спатыкнуцца перад абліччам Тваім.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="19">
				<verse number="1">Гэта сказаў ГОСПАД: «Ідзі і купі ў ганчара збан гліняны, і [вазьмі] старшыняў народу і старшыняў сьвятароў.</verse>
				<verse number="2">І выйдзі ў даліну Бэн-Гінном, якая пры ўваходзе ў браму Харсіт, і там будзеш абвяшчаць слова, якое Я прамоўлю табе.</verse>
				<verse number="3">І скажаш: “Слухайце слова ГОСПАДА, валадары Юды і жыхары Ерусаліму! Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Вось, Я навяду няшчасьце на месца гэтае, так што ў кожнага, хто гэта чуе, зашуміць у вушах ягоных,</verse>
				<verse number="4">за тое, што вы пакінулі мяне і апаганілі месца гэтае, і кадзілі іншым багам, якіх ня ведалі ані вы, ані бацькі вашыя, ані валадары Юды, і вы напоўнілі месца гэтае крывёю нявінных,</verse>
				<verse number="5">і пабудавалі вышыні Баалу, каб паліць там сыноў сваіх у вагні цэласпаленьняў для Баала, чаго Я не загадваў і не гаварыў, і гэта не прыходзіла ў сэрца Маё.</verse>
				<verse number="6">Дзеля гэтага, вось, надыходзяць дні, кажа ГОСПАД, і больш ня будзе называцца месца гэтае Тафэт і даліна Бэн-Гінном, але [назавецца] Даліна забойства.</verse>
				<verse number="7">І Я зьнішчу раду Юды і Ерусаліму на месцы гэтым, і яны ўпадуць ад мяча перад абліччам ворагаў іхніх і ад рукі тых, якія шукаюць душы іхняй. І Я дам целы іхнія на жыраваньне птушкам нябесным і зьвярам зямным,</verse>
				<verse number="8">і зраблю народ гэты пустэчаю і насьмешкаю. Кожны, хто будзе паўз яго праходзіць, аслупянее і засьвішча дзеля ўсіх ранаў ягоных.</verse>
				<verse number="9">І Я зраблю, што яны будуць есьці целы сыноў іхніх і целы дочак іхніх, і кожны будзе есьці цела бліжняга свайго ў аблозе і прыгнёце, якім будуць прыгнятаць іх ворагі іхнія, і тыя, якія шукаюць душу іхнюю”.</verse>
				<verse number="10">І ты разьбі збан перад вачыма мужчынаў, якія пойдуць з табой,</verse>
				<verse number="11">і скажы ім: “Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Я гэтак разаб’ю народ гэты і горад гэты, як разьбіваецца посуд ганчара, які ня можа ўжо быць напраўлены. Будуць хаваць у Тафэце, таму што ня будзе месца на пахаваньне.</verse>
				<verse number="12">Я так зраблю месцу гэтаму, кажа ГОСПАД, і жыхарам ягоным, што горад гэты будзе такім як Тафэт.</verse>
				<verse number="13">І стануцца дамы Ерусаліму і дамы валадароў Юды нячыстымі, як месца Тафэт, усе дамы, на дахах якіх палілі кадзіла для моцаў нябесных і складалі ахвяры вадкія для іншых багоў”».</verse>
				<verse number="14">І прыйшоў Ярэмія з Тафэту, куды яго паслаў ГОСПАД прарочыць, і стаў на панадворку Дома ГОСПАДА, кажучы ўсяму народу:</verse>
				<verse number="15">«Гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Вось, Я навяду на горад гэты і на ўсе паселішчы ўсялякія беды, якія прамаўляў супраць іх, бо яны зрабілі цьвёрдым карак свой, каб ня слухаць словаў Маіх».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="20">
				<verse number="1">І пачуў Пашхур, сын Імэра, сьвятар, які быў начальнікам і наглядчыкам над Домам ГОСПАДА, Ярэмію, які прарочыў словы гэтыя.</verse>
				<verse number="2">І загадаў Пашхур біць прарока Ярэмію і закуць яго ў калоду, якая [была] ў верхняй браме Бэн’яміна, у Доме ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="3">І сталася назаўтра, што вызваліў Пашхур Ярэмію з калоды. І сказаў яму Ярэмія: «Не Пашхур называе цябе ГОСПАД, але Магор-Місавіў.</verse>
				<verse number="4">Бо гэта кажа ГОСПАД: “Вось, Я зраблю цябе страхоцьцем для цябе і для ўсіх, хто любіць цябе. Яны ўпадуць ад мяча ворагаў сваіх, а вочы твае будуць глядзець на гэта! Усяго Юду Я выдам у рукі валадара Бабілону, і ён павядзе іх у няволю ў Бабілон, і будзе забіваць іх мячом.</verse>
				<verse number="5">І Я аддам усе багацьці гораду гэтага, увесь набытак ягоны і ўсе каштоўнасьці ягоныя, і ўсе скарбы валадароў Юды Я аддам у рукі ворагаў іхніх, каб іх зрабавалі, і забралі, і вывезьлі ў Бабілон.</verse>
				<verse number="6">А ты, Пашхур, і ўсе хатнія дому твайго пойдзеце ў палон. І ты пойдзеш у Бабілон, і там памрэш, і будзеш пахаваны ты і ўсе, хто любіць цябе, якім ты прарочыў фальшыва”».</verse>
				<verse number="7">«Ты зьвёў мяне, ГОСПАДЗЕ, і я быў зьведзены, Ты дужэйшы [за мяне] і перамог мяне, я стаўся пасьмешышчам увесь дзень, усе зьдзекуюцца з мяне.</verse>
				<verse number="8">Бо колькі разоў прамаўляю, крычу і клічу: “Гвалт і зьнішчэньне”. І слова ГОСПАДА сталася для мяне зьнявагай і насьмешкай увесь дзень.</verse>
				<verse number="9">І я сказаў: “Ня буду ўзгадваць Яго, і ня буду больш прамаўляць у імя Ягонае!” І сталася ў сэрцы маім нібы вагонь, які палае, што замкнуты ў костках маіх, і я змучыўся трымаць яго, і ня мог.</verse>
				<verse number="10">Я чуў абмовы ад многіх: “Жах навокал! Паведаміце, і мы паведамім пра яго!” Усе людзі, якія ў міры са мною, чакаюць падзеньня майго: “Можа, ён будзе падмануты і мы пераможам яго, і адпомсьцім яму”.</verse>
				<verse number="11">Але ГОСПАД са мною як волат магутны; таму тыя, што перасьледуюць мяне, спатыкнуцца і не перамогуць, моцна асаромяцца, бо не даб’юцца посьпеху, [атрымаюць] ганьбу вечную, якая не забудзецца.</verse>
				<verse number="12">А Ты, ГОСПАД Магуцьцяў, выспрабоўваеш праведніка і бачыш ныркі і сэрца. Няхай я ўбачу помсту Тваю над імі, бо Табе адкрыў я справу маю.</verse>
				<verse number="13">Сьпявайце ГОСПАДУ, хваліце ГОСПАДА, бо Ён збавіў душу беднага з рукі злачынцаў.</verse>
				<verse number="14">Пракляты той дзень, у якім я нарадзіўся, дзень, у якім нарадзіла мяне маці мая, няхай ня будзе ён дабраслаўлёны.</verse>
				<verse number="15">Пракляты той чалавек, які паведаміў бацьку майму, кажучы: “Нарадзіўся ў цябе сын, хлопец”, і радасьцю ўзрадаваў яго.</verse>
				<verse number="16">Няхай будзе той чалавек як гарады, якія зьнішчыў ГОСПАД і не пашкадаваў! Няхай чуе ён крык раніцай і гармідар [ваенны] апоўдні,</verse>
				<verse number="17">за тое, што не забіў мяне ва ўлоньні [маці], каб сталася для мяне маці мая магілай маёй, а ўлоньне ейнае было цяжарным вечна.</verse>
				<verse number="18">Навошта я выйшаў з улоньня [маці]? Каб бачыць гора і смутак, і скончыць дні мае ў ганьбе?»</verse>
			</chapter>
			<chapter number="21">
				<verse number="1">Слова, якое было да Ярэміі ад ГОСПАДА, калі валадар Сэдэкія паслаў да яго Пашхура, сына Малькія, і сьвятара Сафонію, сына Маасэі, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Парайся, просім, у імя нашае ў ГОСПАДА, бо Нэвухаднэцар, валадар Бабілону, ваюе супраць нас. Можа, ГОСПАД учыніць для нас цуды Свае, і ён адступіць ад нас».</verse>
				<verse number="3">І сказаў ім Ярэмія: «Так адкажыце Сэдэкіі:</verse>
				<verse number="4">“Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля. Вось, Я адвярну назад прылады ваенныя, якія ў руках вашых і якімі вы ваюеце з валадаром Бабілонскім і з Халдэйцамі, што аблягаюць вас звонку муроў, і зьбяру іх у сярэдзіне гораду гэтага.</verse>
				<verse number="5">І Я буду ваяваць супраць вас рукою ўзьнятаю і рамяном дужым, з гневам, ярасьцю і абурэньнем вялікім.</verse>
				<verse number="6">І Я ўдару жыхароў гораду гэтага, і чалавека, і жывёлу; паўміраюць яны ад пошасьці вялікай.</verse>
				<verse number="7">А пасьля гэтага, кажа ГОСПАД, Я выдам Сэдэкію, валадара Юды, слугаў ягоных і народ, і тых, хто застанецца ў горадзе гэтым пасьля заразы, мяча і голаду, у рукі Нэвухаднэцара, валадара Бабілонскага, і ў рукі ворагаў іхніх, і ў рукі тых, якія шукаюць душы іхняй, і ён заб’е іх вострывам мяча, і не памілуе іх, і ня будзе шкадаваць іх, і ня будзе мець літасьці”.</verse>
				<verse number="8">А народу гэтаму скажы: “Гэта кажа ГОСПАД. Вось, Я стаўлю перад абліччам вашым шлях жыцьця і шлях сьмерці.</verse>
				<verse number="9">Хто застанецца ў горадзе гэтым, памрэ ад мяча, голаду і пошасьці. А хто выйдзе і патрапіць да Халдэйцаў, якія аблягаюць вас, будзе жыць і атрымае, як здабычу, душу сваю.</verse>
				<verse number="10">Бо Я зьвярнуў аблічча Маё на горад гэты на злое, а не на добрае, кажа ГОСПАД. Ён будзе выдадзены ў рукі валадара Бабілонскага, і той спаліць яго вагнём”.</verse>
				<verse number="11">Адносна дому валадара Юды слухайце слова ГОСПАДА:</verse>
				<verse number="12">“Доме Давіда, гэта кажа ГОСПАД. Судзіце справядліва ад раніцы і вызваляйце прыгнечанага з рукі крыўдзіцеля! Бо іначай гнеў Мой разгарыцца як вагонь, і будзе гарэць, і ніхто ня зможа патушыць яго з прычыны ліхіх учынкаў вашых.</verse>
				<verse number="13">Вось, Я супраць цябе, жыхарка даліны, скала на раўніне, кажа ГОСПАД. Вы гаворыце: “Хто прыйдзе на нас, і хто ўвойдзе ў памяшканьні нашыя?”</verse>
				<verse number="14">Я пакараю вас паводле пладоў учынкаў вашых, кажа ГОСПАД, і запалю вагонь у лесе ягоным, і ён праглыне ўсё вакол яго”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="22">
				<verse number="1">«Гэта кажа ГОСПАД. Зыйдзі ў дом валадара Юды і прамоў там слова гэтае.</verse>
				<verse number="2">І скажаш: “Слухай слова ГОСПАДА, ты, валадар Юды, які сядзіш на пасадзе Давіда, ты, і слугі твае, і народ твой, які ўваходзіць у брамы гэтыя.</verse>
				<verse number="3">Гэта кажа ГОСПАД. Чыніце суд і праведнасьць, вызваляйце прыгнечанага з рукі крыўдзіцеля, і чужынца, сірату і ўдаву не прыгнятайце. Не рабіце гвалту і крыві нявіннай не пралівайце ў месцы гэтым.</verse>
				<verse number="4">Бо калі вы, выконваючы, выканаеце слова гэтае, будуць уваходзіць у брамы дому гэтага валадары, якія сядзяць на пасадзе Давіда і ўяжджаюць на калясьніцах і конях, яны, слугі іхнія і народ іхні.</verse>
				<verse number="5">А калі ня будзеце слухаць словаў гэтых, прысягаю на Сябе Самога, кажа ГОСПАД, дом гэты станецца руінай.</verse>
				<verse number="6">Бо гэта кажа ГОСПАД пра дом валадара Юды: “Ты для Мяне як Гілеад, вяршыня Лібану. Але Я зраблю з цябе пустыню, горад бязьлюдны.</verse>
				<verse number="7">Я падрыхтую супраць цябе нішчыцеляў, кожнага са зброяй ягонай, і яны зрэжуць найлепшыя кедры твае і кінуць у вагонь”.</verse>
				<verse number="8">І будуць праходзіць шмат народаў праз горад гэты, і скажа кожны бліжняму свайму: “Чаму зрабіў так ГОСПАД гораду гэтаму вялікаму?”</verse>
				<verse number="9">І адкажуць: “За тое, што яны пакінулі Запавет ГОСПАДА, Бога свайго, і пакланяліся іншым багам, і служылі ім”.</verse>
				<verse number="10">Ня плачце дзеля памёршага і не галасіце дзеля яго. Плачце, плачучы, дзеля таго, хто адыходзіць, бо ён ня вернецца ўжо і ня ўбачыць родную зямлю сваю.</verse>
				<verse number="11">Бо гэта кажа ГОСПАД пра Шальлюма, сына Ёсіі, валадара Юды, які заваладарыў пасьля Ёсіі, бацькі свайго і які выйшаў з месца гэтага: “Ён ня вернецца больш сюды.</verse>
				<verse number="12">Бо ў месцы, у якое завялі яго, там ён памрэ, і зямлі гэтай больш ня ўбачыць”.</verse>
				<verse number="13">Гора таму, хто будуе дом свой на няправеднасьці, і сьвятліцы свае — на судзе несправядлівым, бліжняму свайму кажа працаваць задарма, і заробку ягонага не аддае яму.</verse>
				<verse number="14">Ён кажа: “Пабудую сабе дом прасторны, і сьвятліцы шырокія”, і высякае вокны сабе, і ашалёўвае [дрэвам] кедровым, і малюе [фарбай] чырвонай.</verse>
				<verse number="15">Ці ты будзеш валадарыць, таму што жывеш у [доме] кедровым? Ці ж бацька твой ня еў і ня піў? Але ён чыніў суд і праведнасьць, і добра было яму.</verse>
				<verse number="16">Ён разьбіраў справу ўбогага і беднага, і добра было яму тады. Ці ж ня гэта [значыць] ведаць Мяне? — кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="17">А вочы твае і сэрца тваё [прагнуць] толькі карысьці тваёй, каб праліваць кроў нявінную, каб чыніць крыўды і гвалты.</verse>
				<verse number="18">Дзеля гэтага гэта кажа ГОСПАД пра Егаякіма, сына Ёсіі, валадара Юды: “Ня будуць галасіць па ім: “Аёй, браце мой! Аёй, сястра мая!” Ня будуць галасіць па ім: “Аёй, пане! Аёй, яснавяльможны!”</verse>
				<verse number="19">Будзе ён пахаваны, як хаваюць асла. Выцягнуць яго і кінуць па-за брамамі Ерусаліму”.</verse>
				<verse number="20">Узыйдзі на Лібан і крычы, і на Башане ўзьнімі голас твой, і гукай з Абарыму, бо зьнішчаны ўсе, якія любілі цябе.</verse>
				<verse number="21">Я прамаўляў да цябе ў [час] бясьпекі тваёй, а ты адказаў: “Ня буду слухаць!” Гэта шлях твой ад юнацтва твайго, што ты ня слухаўся голасу Майго.</verse>
				<verse number="22">Усіх пастыраў тваіх будзе пасьвіць вецер, а тыя, што любілі цябе, пойдуць у няволю. Вось тады ты засаромішся і пачырванееш з прычыны ўсёй ліхоты тваёй.</verse>
				<verse number="23">Ты, што жывеш на Лібане і маеш гняздо на кедрах, як ты будзеш стагнаць, калі прыйдуць на цябе болі, як болі той, якая нараджае.</verse>
				<verse number="24">Як жывы Я, кажа ГОСПАД, калі б Ехонія, сын Егаякіма, валадар Юды, быў пярсьцёнкам на правай руцэ Маёй, нават адтуль Я сарву яго!</verse>
				<verse number="25">Я аддам цябе ў рукі тых, якія шукаюць душы тваёй, і ў рукі тых, абліччаў якіх ты баішся, у рукі Нэвухаднэцара, валадара Бабілонскага, і ў рукі Халдэйцаў.</verse>
				<verse number="26">І Я выкіну цябе і маці тваю, якая нарадзіла цябе, у зямлю чужую, у якой вы не нарадзіліся, і там вы памрацё,</verse>
				<verse number="27">і ў зямлю, у якую прагнеце душою сваёй, каб вярнуцца, ня вернецеся.</verse>
				<verse number="28">Ці ж чалавек той, Ехонія, — [гэта] пасудзіна пагарджаная і пабітая? Ці ж ён — рэч, у якой ня маюць упадабаньня? Чаму адкінуты ён і насеньне ягонае, і выкінутыя ў зямлю, якой яны ня ведаюць?</verse>
				<verse number="29">Зямля, зямля, зямля! Слухай слова ГОСПАДА!</verse>
				<verse number="30">Гэта кажа ГОСПАД: “Запішыце чалавека гэтага як мужчыну, пазбаўленага патомства, якому няма шчасьця ў днях ягоных, бо ня будзе мець шчасьця ніхто з насеньня ягонага, каб сядзець на пасадзе Давіда і панаваць у Юдзе”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="23">
				<verse number="1">«Гора пастырам, якія губяць і разганяюць авечак статку Майго, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="2">Дзеля гэтага гэтак кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля пра пастыраў, якія пасьвяць народ Мой: “Вы расьцярушылі авечак Маіх, і разагналі іх, і ня рупіліся пра іх. Вось, Я наведаю вас за ліхоту ўчынкаў вашых, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="3">І Я зьбяру рэшту авечак Маіх з усіх земляў, у якія Я выгнаў іх, і вярну іх на пашы іхнія, і будуць яны расьці, і памножацца.</verse>
				<verse number="4">І Я пастаўлю над імі пастыраў, і яны будуць пасьвіць іх; і ня будуць яны больш палохацца і баяцца, і ня будуць загубленыя, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="5">Вось, надыходзяць дні, кажа ГОСПАД, і Я вырашчу Давіду Парастак праведны, і будзе валадарыць Валадар, і Ён будзе справядлівы, і Ён будзе чыніць суд і праведнасьць на зямлі.</verse>
				<verse number="6">У дні Ягоныя будзе збаўлены Юда, і Ізраіль будзе жыць бясьпечна. А гэта імя Ягонае, якім назавуць Яго: “ГОСПАД — праведнасьць нашая”.</verse>
				<verse number="7">Дзеля гэтага вось, надыходзяць дні, кажа ГОСПАД, і ня будуць больш казаць: “Як жывы ГОСПАД, Які вывеў сыноў Ізраіля з зямлі Эгіпецкай!”,</verse>
				<verse number="8">але: “Як жывы ГОСПАД, Які вывеў і прывёў насеньне дому Ізраіля з зямлі паўночнай і з усіх земляў, у якія выгнаў іх, і будуць яны жыць у зямлі сваёй”».</verse>
				<verse number="9">Пра прарокаў. «Разрываецца сэрца маё ў нутры маім, дрыжаць усе косткі мае. Я стаўся, як п’яны, як муж, які перапоўнены віном з прычыны ГОСПАДА і сьвятых словаў Ягоных.</verse>
				<verse number="10">Бо зямля напоўнена чужаложнікамі, бо з прычыны праклёну ў жалобе ўся зямля, высахлі пашы ў пустыні, і хада іхняя сталася ліхой, і сіла іхняя — у няправасьці.</verse>
				<verse number="11">Бо і прарок, і сьвятар сапсаваныя, і нават у Доме Маім знайшоў Я ліхоту іхнюю, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="12">Дзеля гэтага шлях іхні будзе сьлізкі для іх, у цемры будуць спатыкацца і ўпадуць, бо Я прывяду на іх ліха ў год наведваньня іхняга, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="13">І сярод прарокаў Самарыі Я бачыў бязглуздасьць, яны прарочылі ў [імя] Баала і падманвалі народ Мой, Ізраіля.</verse>
				<verse number="14">І ў прарокаў Ерусаліму Я бачыў брыдоту, чужалоства і хаджэньне ў хлусьні, яны ўмацоўваюць рукі злачынцаў, каб ніхто не навярнуўся ад ліхоты сваёй. Сталіся яны ўсе для Мяне, як Садом, і жыхары ягоныя, як Гамора.</verse>
				<verse number="15">Дзеля гэтага гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў пра прарокаў гэтых: “Вось, Я накармлю іх палыном і напаю іх вадою атрутнаю, бо ад прарокаў Ерусалімскіх выйшла бязбожнасьць на ўсю зямлю гэтую”.</verse>
				<verse number="16">Гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў: «Ня слухайце словаў прарокаў, якія прарочаць вам. Яны зводзяць вас; прамаўляюць прыдумкі сэрца свайго, а ня [слова] з вуснаў ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="17">Яны, кажучы, кажуць тым, якія абражаюць Мяне: “Прамовіў ГОСПАД. Будзе мір вам”. І кожнаму, хто ходзіць у зацьвярдзеласьці сэрца свайго, кажуць: “Ня прыйдзе да вас зло”.</verse>
				<verse number="18">Бо хто стаяў на нарадзе ў ГОСПАДА, і бачыў, і чуў словы Ягоныя? Хто прыслухоўваўся да слова Ягонага і пачуў?</verse>
				<verse number="19">Вось, бура ад ГОСПАДА, лютасьць выходзіць, і віхор шалее і спадае на галаву бязбожнікаў.</verse>
				<verse number="20">Ня вернецца гнеў ГОСПАДА, пакуль Ён ня зьдзейсьніць і пакуль ня выканае намераў сэрца Свайго. У апошнія дні зразумееце гэта ў поўні.</verse>
				<verse number="21">Я не пасылаў прарокаў гэтых, а яны [самі] пабеглі. Я не прамаўляў да іх, а яны прарочаць.</verse>
				<verse number="22">Калі б яны стаялі на нарадзе Маёй, яны б абвесьцілі словы Мае народу Майму і адвярнулі б іх ад ліхога шляху іхняга і ад ліхоты ўчынкаў іхніх.</verse>
				<verse number="23">Ці ж Я — Бог, [калі Я] блізка, кажа ГОСПАД, а ня Бог, [калі Я] далёка?</verse>
				<verse number="24">Калі чалавек схаваецца ў схове, ці ж Я ня ўбачу яго? — кажа ГОСПАД. Ці ж Я не напаўняю неба і зямлю? — кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="25">Я чуў, што кажуць прарокі, прарочачы ў імя Маё хлусьню і кажучы: “Меў я сон, меў я сон”.</verse>
				<verse number="26">Як доўга будзе [гэта] ў сэрцы прарокаў, якія прарочаць хлусьню і праракуюць прыдумкі сэрца свайго?</verse>
				<verse number="27">Яны задумалі зрабіць, каб праз сны іхнія, якія яны распавядаюць адзін аднаму, народ Мой забыўся на імя Маё, як забыліся бацькі іхнія на імя Маё з прычыны Баала.</verse>
				<verse number="28">Прарок, які мае сон, няхай распавядае сон, а хто мае слова Маё, той няхай абвяшчае слова Маё праўдзіва! Што [мае] салома з зернем? — кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="29">Ці ж словы Мае ня ёсьць, як вагонь, кажа ГОСПАД, і быццам молат, які крышыць скалу?</verse>
				<verse number="30">Дзеля гэтага Я — супраць прарокаў, кажа ГОСПАД, якія крадуць адзін у аднаго слова Маё.</verse>
				<verse number="31">Вось, Я — супраць прарокаў, кажа ГОСПАД, якія карыстаюцца языком сваім і прарочаць, нібы кажа [Бог].</verse>
				<verse number="32">Вось, Я — супраць прарокаў са снамі фальшывымі, кажа ГОСПАД, яны распавядаюць іх і падманваюць народ Мой хлусьнёй сваёй і махлярствам сваім. Я не пасылаў іх і не загадваў ім; і няма ад іх карысьці для народу гэтага, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="33">Калі народ гэты, або прарокі, або сьвятар спытаюцца ў цябе, кажучы: “Які цяжар ад ГОСПАДА?”, адкажаш ім: “Вы — цяжар, і Я адкінуў вас, кажа ГОСПАД”.</verse>
				<verse number="34">І прарока, і сьвятара, і народ гэты, які кажа: “Цяжар ад ГОСПАДА”, Я пакараю, і яго самога, і дом ягоны.</verse>
				<verse number="35">Гэта будзе казаць кожны бліжняму свайму і кожны брату свайму: “Што адказаў ГОСПАД?”, або: “Што прамовіў ГОСПАД?”</verse>
				<verse number="36">І ня ўзгадвайце больш пра “цяжар ад ГОСПАДА”, бо [таму, хто кажа так,] станецца цяжарам кожнае слова ягонае, бо вы перакруцілі словы Бога жывога, ГОСПАДА Магуцьцяў, Бога нашага.</verse>
				<verse number="37">Гэтак скажаш прароку: “Што адказаў табе ГОСПАД?”, і: “Што прамовіў ГОСПАД?”</verse>
				<verse number="38">А калі вы скажаце “Цяжар ад ГОСПАДА”, тады гэта кажа ГОСПАД: «За тое, што вы кажаце слова гэтае “Цяжар ад ГОСПАДА”, а Я паслаў да вас, кажучы: “Не кажыце: “Цяжар ГОСПАДА”,</verse>
				<verse number="39">вось, Я падымаючы, падыму вас і выкіну ад аблічча Майго вас і горад, які Я даў вам і бацькам вашым,</verse>
				<verse number="40">і аддам вас на сорам вечны і на ганьбу вечную, якая ня будзе забытая”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="24">
				<verse number="1">ГОСПАД паказаў мне, і вось, два кашы фігаў пастаўлены перад сьвятыняй ГОСПАДА пасьля таго, як Нэвухаднэцар, валадар Бабілонскі, вывеў з Ерусаліму Ехонію, сына Егаякіма, валадара Юды, і рамесьнікаў, і кавалёў, і завёў іх у Бабілон.</verse>
				<verse number="2">У адным кашы фігі вельмі добрыя, фігі раньнія, а ў другім кашы фігі вельмі кепскія, якія нельга есьці, бо яны сапсутыя.</verse>
				<verse number="3">І сказаў мне ГОСПАД: «Што ты бачыш, Ярэмія?» І я сказаў: «Фігі. Фігі добрыя, вельмі добрыя, і кепскія, вельмі кепскія, якія нельга есьці, бо яны сапсутыя».</verse>
				<verse number="4">І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="5">«Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Як на гэтыя фігі добрыя, так Я гляджу на выгнанцаў Юды, якіх Я выслаў з месца гэтага ў зямлю Халдэйцаў, дзеля дабра [для іх].</verse>
				<verse number="6">І Я зьвярну вочы Мае на іх дзеля дабра іхняга, і вярну іх у зямлю гэтую, і адбудую іх, і не зруйную, і пасаджу іх, і ня вырву.</verse>
				<verse number="7">І дам ім сэрца, каб ведалі Мяне, што Я — ГОСПАД, і яны будуць для Мяне народам, а Я буду для іх Богам, бо яны навернуцца да Мяне ўсім сэрцам сваім.</verse>
				<verse number="8">І як фігі кепскія, якія нельга есьці, бо яны сапсутыя, кажа ГОСПАД, так Я аддам Сэдэкію, валадара Юды, і князёў ягоных, і рэшту Ерусаліму, тых, якія засталіся ў зямлі гэтай, і жыхароў зямлі Эгіпецкай,</verse>
				<verse number="9">аддам іх на страхоцьце і на ліхоцьце для ўсіх валадарстваў зямлі, на ганьбу і на показку, на пасьмешышча і на праклён на ўсякім месцы, куды Я выганю іх.</verse>
				<verse number="10">І Я пашлю на іх меч, голад і пошасьць, пакуль яны ня будуць зьнішчаныя з аблічча зямлі, якую Я даў ім і бацькам іхнім».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="25">
				<verse number="1">Слова, якое было Ярэміі пра ўвесь народ Юды ў чацьвёртым годзе Егаякіма, сына Ёсіі, валадара Юды, гэта значыць, у першым годзе Нэвухаднэцара, валадара Бабілону,</verse>
				<verse number="2">якое Ярэмія прамовіў пра ўвесь народ Юды і пра ўсіх жыхароў Ерусаліму, кажучы:</verse>
				<verse number="3">«Ад трынаццатага году Ёсіі, сына Амона, валадара Юды, аж да дня гэтага, гэта значыць дваццаць тры гады, было слова ГОСПАДА да мяне, і я прамаўляў да вас, устаючы ноччу, прамаўляў, а вы ня слухалі.</verse>
				<verse number="4">І паслаў ГОСПАД да вас усіх слугаў сваіх, прарокаў, устаючы ноччу і пасылаючы, але вы ня слухалі, і не прыхілялі вушэй вашых, каб пачуць.</verse>
				<verse number="5">І яны казалі: “Навярніцеся кожны са свайго шляху ліхога і ад ліхоты ўчынкаў вашых, і жывіце ў зямлі, якую даў ГОСПАД вам і бацькам вашым адвеку і на вякі.</verse>
				<verse number="6">І не хадзіце за багамі чужымі, каб служыць ім і пакланяцца ім, і не гнявіце Мяне справамі рук вашых, і Я не прывяду на вас няшчасьце.</verse>
				<verse number="7">Але вы не паслухалі Мяне, кажа ГОСПАД, каб не гнявіць Мяне справамі рук вашых на ліха для вас.</verse>
				<verse number="8">Дзеля гэтага гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў: “За тое, што вы не паслухалі словаў Маіх,</verse>
				<verse number="9">вось, Я пашлю і зьбяру ўсе плямёны поўначы, кажа ГОСПАД, і Нэвухаднэцара, валадара Бабілону, слугу Майго. І Я прывяду іх на зямлю гэтую, і на жыхароў ейных, і на ўсе народы навокал, і зраблю іх клятваю, і ўчыню іх страхоцьцем, і пасьмешышчам, і руінай вечнай.</verse>
				<verse number="10">І Я зьнішчу ў іх голас вясёласьці і гоман радасьці, голас жаніха і голас нявесты, грукат жорнаў і сьвятло лямпы.</verse>
				<verse number="11">І станецца ўся зямля гэтая руінаю і пусткаю, і будзе пакінутая, і будуць служыць народы гэтыя валадару Бабілонскаму семдзясят гадоў.</verse>
				<verse number="12">І станецца, калі споўніцца семдзясят гадоў, Я пакараю валадара Бабілонскага і народ гэты, кажа ГОСПАД, за беззаконьні іхнія, і зямлю Халдэйцаў, і зраблю яе пустэчай вечнай.</verse>
				<verse number="13">І, выконваючы, выканаю на зямлі гэтай усе словы Мае, якія Я прамовіў супраць яе; усё, што напісана ў кнізе гэтай, што прарочыў Ярэмія адносна ўсіх народаў.</verse>
				<verse number="14">Бо зьняволяць іх народы шматлікія і валадары вялікія, і Я аднагароджу ім паводле ўчынкаў іхніх, паводле справаў рук іхніх”.</verse>
				<verse number="15">Бо гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля да мяне: “Вазьмі з рукі Маёй келіх віна гневу гэтага і дай яго піць усім народам, да якіх Я пасылаю цябе.</verse>
				<verse number="16">І яны будуць піць, і будуць хістацца, і ашалеюць перад абліччам мяча, які Я пашлю супраць іх”.</verse>
				<verse number="17">І я ўзяў келіх з рукі ГОСПАДА, і напаіў усе народы, да якіх паслаў мяне ГОСПАД,</verse>
				<verse number="18">Ерусалім і гарады Юды, валадароў іхніх і князёў іхніх, каб зрабіць іх руінамі, на аслупяненьне, на пасьмешышча і на праклён, як гэта ёсьць сёньня;</verse>
				<verse number="19">фараона, валадара Эгіпецкага, і слугаў ягоных, князёў ягоных і ўвесь народ ягоны,</verse>
				<verse number="20">і ўсе разнастайныя [народы] і ўсіх валадароў зямлі Уц, усіх валадароў зямлі Філістынскай, Ашкелён, Газу, Экрон, і рэшту Ашдоду,</verse>
				<verse number="21">Эдом, Мааў і сыноў Амона,</verse>
				<verse number="22">усіх валадароў Тыру і ўсіх валадароў Сідону, усіх валадароў астравоў, якія на тым баку мора,</verse>
				<verse number="23">Дэдана і Тэму, Буза і ўсіх, якія стрыгуць валасы на скронях;</verse>
				<verse number="24">усіх валадароў Арабіі, усіх валадароў разнастайных народаў, якія жывуць у пустыні;</verse>
				<verse number="25">усіх валадароў Зімры, усіх валадароў Эляму і ўсіх валадароў Мадаю,</verse>
				<verse number="26">усіх валадароў поўначы, блізкіх і далёкіх, адных за другім; і ўсе валадарствы, якія на абліччы зямлі, а валадар Шэшаху будзе піць пасьля іх.</verse>
				<verse number="27">І ты скажаш ім: “Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля: “Піце, і напівайцеся, і ванітуйце, і падайце, і не ўставайце перад абліччам мяча, які Я пашлю супраць вас”.</verse>
				<verse number="28">І станецца, калі яны ня будуць хацець узяць келіх з рукі тваёй, каб піць, ты скажаш ім: “Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў: “П’ючы, піць будзеце!</verse>
				<verse number="29">Бо вось, у горадзе, над якім клікалі імя Маё, Я пачынаю чыніць зло, а вы мелі б застацца без пакараньня? Не застанецеся без пакараньня, бо Я клічу меч супраць усіх жыхароў зямлі, кажа ГОСПАД Магуцьцяў”.</verse>
				<verse number="30">А ты будзеш прарочыць ім усе словы гэтыя і скажаш ім: “ГОСПАД грыміць з вышыняў, з Сялібы Сваёй сьвятой дае голас Свой, грымотамі грыміць супраць паселішчаў Сваіх, падымае крык, як выціскачы [віна], адказвае да ўсіх жыхароў зямлі.</verse>
				<verse number="31">Даходзіць гармідар аж да канцоў зямлі, бо ГОСПАД вядзе спрэчку з народамі, кліча на суд кожнае цела, злачынцаў аддае пад меч, кажа ГОСПАД”.</verse>
				<verse number="32">Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў: “Вось, гора пераходзіць з народу да народу, і бура вялікая прачынаецца з канцоў зямлі.</verse>
				<verse number="33">І будуць забітыя ГОСПАДАМ у дзень гэты ад канца зямлі да канца зямлі, ніхто ня будзе [па іх] плакаць, ані зьбіраць іх, ані хаваць іх; і стануцца яны, як гной на абліччы зямлі.</verse>
				<verse number="34">Лямантуйце, пастыры, і галасіце! Качайцеся ў пыле, пастухі авечак, бо надыйшлі дні зарэзу вашага і расьцярушаньня вашага, і вы ўпадзеце, як начыньне каштоўнае.</verse>
				<verse number="35">І ня будзе схову для пастыраў, і ня будзе ратунку для пастухоў авечак.</verse>
				<verse number="36">[Чутны] голас крыку пастыраў і лямант пастухоў авечак, бо ГОСПАД пустошыць статак іхні.</verse>
				<verse number="37">І нішчацца пашы спакойныя перад абліччам полымя гневу ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="38">Ён пакінуў як леў сховішча сваё, бо зямля Ягоная сталася пусткаю з прычыны ярасьці прыгнятальніка, з прычыны полымя гневу [Госпада]”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="26">
				<verse number="1">На пачатку валадараньня Егаякіма, сына Ёсіі, валадара Юды, было слова гэтае ад ГОСПАДА, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Гэта кажа ГОСПАД. Стань на панадворку Дому ГОСПАДА і прамаўляй да [жыхароў] усіх гарадоў Юды, якія прыходзяць у Дом ГОСПАДА пакланіцца, усе словы, якія Я загадаў табе казаць, не абміні ані слова!</verse>
				<verse number="3">Можа, яны паслухаюць і адвернуцца кожны ад шляху свайго ліхога, і Я пашкадую [ўчыніць] зло, якое Я задумаў зрабіць ім з прычыны ліхоты ўчынкаў іхніх.</verse>
				<verse number="4">І скажаш ім: “Гэта кажа ГОСПАД. Калі вы не паслухаеце Мяне, каб хадзіць паводле Закону Майго, які Я паставіў перад абліччам вашым,</verse>
				<verse number="5">каб слухаць словы слугаў Маіх прарокаў, якіх Я пасылаў да вас, устаючы ўначы і пасылаючы, але вы ня слухалі.</verse>
				<verse number="6">І Я зраблю з домам гэтым, як з Шыло, і горад гэты дам на праклён усім народам зямлі”».</verse>
				<verse number="7">І чулі сьвятары, і прарокі, і ўвесь народ Ярэмію, які прамаўляў словы гэтыя ў Доме ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="8">І сталася, калі Ярэмія скончыў прмаўляць усё, што загадаў яму ГОСПАД прамовіць да ўсяго народу, схапілі яго сьвятары, і прарокі, і ўвесь народ, кажучы: «Ты сьмерцю памрэш!</verse>
				<verse number="9">Навошта ты прарочыў у імя ГОСПАДА, кажучы: “Як Шыло будзе Дом гэты, і горад гэты будзе зруйнаваны і [будзе] бязьлюдным”?» І ўвесь народ сабраўся супраць Ярэміі ў Доме ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="10">І пачулі князі Юды словы гэтыя, і выйшлі з дому валадара ў Дом ГОСПАДА і селі каля ўваходу Новай Брамы [ў Доме] ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="11">І сказалі сьвятары і прарокі да князёў і да ўсяго народу, кажучы: «Прысуд сьмерці для чалавека гэтага, бо ён прарочыў супраць гораду гэтага, як [гэта] вы чулі ў вушах вашых».</verse>
				<verse number="12">І сказаў Ярэмія да ўсіх князёў і да ўсяго народу: «ГОСПАД паслаў мяне, каб прарочыць супраць Дому гэтага і супраць гораду гэтага ўсе словы, якія вы чулі.</verse>
				<verse number="13">І цяпер выпраўце шляхі вашыя і ўчынкі вашыя, і слухайце голас ГОСПАДА, Бога вашага, і ГОСПАД пашкадуе [ўчыніць] ліха, якое Ён прамовіў супраць вас.</verse>
				<verse number="14">А я, вось, у руках вашых. Рабіце са мной, што добра і справядліва ў вачах вашых.</verse>
				<verse number="15">Толькі, ведаючы, ведайце, што калі вы заб’яцё мяне, кроў нявінную вы сьцягнеце на сябе, і на горад гэты, і на жыхароў ягоных, бо сапраўды паслаў мяне ГОСПАД да вас, каб прамовіць да вас усе словы гэтыя».</verse>
				<verse number="16">І сказалі князі і ўвесь народ да сьвятароў і да прарокаў: «Не для чалавека гэтага прысуд сьмерці, бо ён прамаўляў да нас у імя ГОСПАДА, Бога нашага».</verse>
				<verse number="17">І падняліся мужы спаміж старшыняў зямлі, і сказалі ўсёй царкве народу, кажучы:</verse>
				<verse number="18">«Міхей з Марэшэту прарочыў у дні Эзэкіі, валадара Юды, і ён казаў да ўсяго народу Юды, кажучы: “Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Сыён будзе заараны як поле, Ерусалім станецца руінамі, а гара Дому [Божага] — узгоркам лясным”.</verse>
				<verse number="19">Ці сапраўды забіў яго Эзэкія, валадар Юды, і ўвесь Юда? Ці ж не спалохаўся ён ГОСПАДА і ці не маліў аблічча ГОСПАДА, і ГОСПАД пашкадаваў, і [не ўчыніў] зла, якое прамовіў супраць іх. А мы [хочам] учыніць зло вялікае адносна душаў нашых».</verse>
				<verse number="20">Быў таксама чалавек, які прарочыў у імя ГОСПАДА, Урыя, сын Шэмаі з Кірыят-Ярыму. Ён прарочыў супраць гораду гэтага і супраць зямлі гэтай [словамі], як усе словы Ярэміі.</verse>
				<verse number="21">І пачулі валадар Егаякім і ўсе магнаты ягоныя, і ўсе князі словы ягоныя; і валадар шукаў, каб забіць яго. І пачуў Урыя пра гэта, і спалохаўся, і ўцёк, і прыйшоў у Эгіпет.</verse>
				<verse number="22">І паслаў валадар Егаякім у Эгіпет Эльнатана, сына Ахбора, і людзей з ім у Эгіпет.</verse>
				<verse number="23">І яны вывелі Урыю з Эгіпту, і прывялі да валадара Егаякіма, і той ударыў яго мячом, і парэшткі ягоныя ўкінуў у магілу сыноў народу.</verse>
				<verse number="24">Аднак рука Ахікама, сына Шафана, была з Ярэміям, каб ня быў ён аддадзены ў рукі народу, каб забілі яго.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="27">
				<verse number="1">На пачатку валадараньня Егаякіма, сына Ёсіі, валадара Юды, было слова ГОСПАДА да Ярэміі, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Гэта сказаў мне ГОСПАД. Зрабі сабе путы і ярмо, і ўзлажы сабе на шыю.</verse>
				<verse number="3">І пашлі іх да валадара Эдому, і валадара Мааву, і валадара сыноў Амона, і валадара Тыру, і валадара Сідону праз рукі пасланцоў, якія ўвайшлі ў Ерусалім да Сэдэкіі, валадара Юды.</verse>
				<verse number="4">І загадаеш ім [перадаць] для паноў іхніх, кажучы: “Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Так маеце сказаць панам вашым:</verse>
				<verse number="5">“Я ўчыніў зямлю, чалавека і жывёлу, якія на абліччы зямлі, сілай Маёй вялікай і рамяном Маім узьнятым; і Я даю яе таму, хто правы ў вачах Маіх.</verse>
				<verse number="6">І цяпер Я аддаў усе землі гэтыя ў рукі Нэвухаднэцара, валадара Бабілонскага, слугі Майго. Я аддаю яму таксама зьвяроў палявых, каб служылі яму.</verse>
				<verse number="7">І будуць яму служыць усе народы, і сыну ягонаму, і сыну сына ягонага, пакуль ня прыйдзе час таксама для зямлі ягонай, і зьняволяць яе народы шматлікія і валадары вялікія.</verse>
				<verse number="8">І станецца, што валадарствы, якія ня будуць служыць Нэвухаднэцару, валадару Бабілонскаму, і якія ня схіляць карку свайго пад ярмо валадара Бабілонскага, Я наведаю народ гэты мячом, голадам і заразай, кажа ГОСПАД, аж пакуль не [ўчыню] канец ім у руках ягоных.</verse>
				<verse number="9">І вы ня слухайце прарокаў вашых, і варажбітоў вашых, і сноў вашых, і прадказальнікаў вашых, і чараўнікоў вашых, якія вам гавораць, кажучы: “Ня будзеце служыць валадару Бабілонскаму”.</verse>
				<verse number="10">Бо яны прарочаць вам хлусьню, каб выгнаць вас з зямлі вашай, і Я вас выганю, і вы пагінеце.</verse>
				<verse number="11">А народ, які схіліць карак свой пад ярмо валадара Бабілонскага і будзе служыць яму, Я пакіну яго ў зямлі ягонай, кажа ГОСПАД, і ён будзе абрабляць яе і будзе жыць на ёй”.</verse>
				<verse number="12">І да Сэдэкіі, валадара Юды, Я прамовіў паводле ўсіх словаў гэтых, кажучы: “Скарыце каркі свае пад ярмо валадара Бабілонскага, і служыце яму і народу ягонаму, і будзеце жыць.</verse>
				<verse number="13">Дзеля чаго вы маеце паміраць, ты і народ твой, ад мяча, голаду і заразы, як гэта прамовіў ГОСПАД пра народ, які ня будзе служыць валадару Бабілонскаму?</verse>
				<verse number="14">І ня слухайце словы прарокаў, якія кажуць: “Ня будзеце служыць валадару Бабілонскаму”, бо яны прарочаць вам хлусьню.</verse>
				<verse number="15">Бо Я не пасылаў іх, кажа ГОСПАД, і яны прарочаць у імя Маё хлусьню, каб Я выгнаў вас, і пагінеце вы і прарокі, якія прарочаць вам [гэта]”.</verse>
				<verse number="16">І да сьвятароў і да народу гэтага Я прамовіў, кажучы: “Гэта кажа ГОСПАД. Ня слухайце словы прарокаў вашых, якія прарочаць вам: “Вось, начыньне Дому ГОСПАДА цяпер вернецца хутка з Бабілону”, бо яны прарочаць вам хлусьню.</verse>
				<verse number="17">Ня слухайце іх, служыце валадару Бабілонскаму, і будзеце жыць. Навошта горад гэты мае стацца руінамі?</verse>
				<verse number="18">А калі яны [сапраўды] прарокі і слова ГОСПАДА з імі, няхай яны заступаюцца ў ГОСПАДА Магуцьцяў, каб начыньне, якое засталося ў Доме ГОСПАДА і ў доме валадара Юды і ў Ерусаліме, не перайшло ў Бабілон.</verse>
				<verse number="19">Бо гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў пра слупы, пра мора мядзянае, пра падставы і пра рэшту начыньня, якое засталося ў горадзе гэтым,</verse>
				<verse number="20">якое не забраў Нэвухаднэцар, валадар Бабілонскі, калі павёў у няволю з Ерусаліму ў Бабілон Ехонію, сына Егаякіма, валадара Юды, і ўсіх шляхетных Юды і Ерусаліму.</verse>
				<verse number="21">Бо гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля, пра начыньне, якое засталося ў Доме ГОСПАДА і ў доме валадара Юды і ў Ерусаліме:</verse>
				<verse number="22">“Будзе яно перанесена ў Бабілон і там будзе аж да дня, у які Я наведаю іх, кажа ГОСПАД. І Я вазьму яго, і вярну на месца гэта”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="28">
				<verse number="1">І сталася ў той год на пачатку валадараньня Сэдэкіі, валадара Юды, у чацьвёртым годзе, у пятым месяцы сказаў мне Хананія, сын Азура, прарок, які з Гібэону, у Доме ГОСПАДА перад вачыма сьвятароў і ўсяго народу, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Я зламлю ярмо валадара Бабілонскага.</verse>
				<verse number="3">На працягу двух гадоў Я вярну на месца гэтае ўсё начыньне Дому ГОСПАДА, якое забраў Нэвухаднэцар, валадар Бабілонскі, з месца гэтага, і вывез у Бабілон.</verse>
				<verse number="4">І Ехонію, сына Егаякіма, валадара Юды, і ўсіх выгнанцаў з Юды, якія пайшлі ў Бабілон, Я прывяду на месца гэтае, кажа ГОСПАД, бо Я зламлю ярмо валадара Бабілонскага».</verse>
				<verse number="5">І сказаў прарок Ярэмія прароку Хананіі перад вачыма сьвятароў і перад вачыма ўсяго народу, які стаяў у Доме ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="6">І сказаў прарок Ярэмія: «Амэн! Няхай так зробіць ГОСПАД! Няхай ГОСПАД споўніць слова тваё, якое ты прарочыў, вяртаючы начыньне з Дому ГОСПАДА і ўсіх выгнаных у няволю з Бабілону на месца гэтае!</verse>
				<verse number="7">Паслухай, аднак, слова гэтае, якое прамаўляю ў вушы твае і ў вушы ўсяго народу.</verse>
				<verse number="8">Прарокі, якія былі перада мной і перад табой ад вякоў прарочылі супраць земляў шматлікіх і супраць валадарстваў вялікіх, [кажучы] пра вайну, гора і заразу.</verse>
				<verse number="9">Прарок, які прарочыць пра супакой, калі споўніцца слова прарочае, будзе прызнаны за прарока праўдзівага, якога паслаў ГОСПАД».</verse>
				<verse number="10">І ўзяў прарок Хананія ярмо з шыі Ярэміі прарока, і паламаў яго.</verse>
				<verse number="11">І сказаў Хананія перад вачыма ўсяго народу, кажучы: «Гэта кажа ГОСПАД. Гэтаксама Я зламлю ярмо Нэвухаднэцара, валадара Бабілонскага, [якое] на шыі ўсіх народаў, на працягу двух гадоў». І пайшоў Ярэмія прарок сваёй дарогай.</verse>
				<verse number="12">І было слова ГОСПАДА да Ярэміі пасьля таго, як паламаў прарок Хананія ярмо з шыі Ярэміі прарока, кажучы:</verse>
				<verse number="13">«Ідзі і скажы Хананіі, кажучы: “Гэта кажа ГОСПАД. Ты паламаў ярмо драўлянае, але Я падрыхтаваў замест яго ярмо жалезнае.</verse>
				<verse number="14">Бо гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Я ўскладу ярмо жалезнае на шыі ўсіх народаў гэтых, каб яны, служачы, служылі Нэвухаднэцару, валадару Бабілонскаму, і таксама зьвяроў палявых падпарадкую яму”».</verse>
				<verse number="15">І сказаў прарок Ярэмія прароку Хананіі: «Слухай, Хананія! Не паслаў цябе ГОСПАД, але ты дазволіў народу гэтаму мець надзею на хлусьню.</verse>
				<verse number="16">Дзеля гэтага гэта кажа ГОСПАД: “Вось, Я выкіну цябе з аблічча зямлі. Ты памрэш у гэтым годзе, бо ты абвясьціў бунт супраць ГОСПАДА”».</verse>
				<verse number="17">І памёр Хананія прарок у гэтым годзе, у сёмым месяцы.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="29">
				<verse number="1">А гэта словы ліста, які Ярэмія прарок паслаў з Ерусаліму да рэшты старшыняў, якія на выгнаньні, і да сьвятароў, да прарокаў і да ўсяго народу, які Нэвухаднэцар вывеў у няволю з Ерусаліму ў Бабілон,</verse>
				<verse number="2">пасьля выхаду з Ерусаліму валадара Ехоніі, маці валадара, эўнухаў і князёў Юды і Ерусаліму, кавалёў і рамесьнікаў з Ерусаліму.</verse>
				<verse number="3">[Ён паслаў яго] праз рукі Элеасы, сына Шафана, і Гемарыі, сына Хількіі, якіх паслаў Сэдэкія, валадар Юды, да Нэвухаднэцара, валадара Бабілонскага, у Бабілон, кажучы:</verse>
				<verse number="4">«Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля, да ўсіх выгнаных у няволю, якіх Я выгнаў з Ерусаліму ў Бабілон.</verse>
				<verse number="5">Будуйце дамы і жывіце ў іх, садзіце сады і спажывайце плады іхнія.</verse>
				<verse number="6">Бярыце жонак і нараджайце сыноў і дачок, і бярыце жонак для сыноў вашых, і дачок вашых давайце мужам, каб яны нараджалі сыноў і дачок; і памнажайцеся там, і не зьмяншайцеся!</verse>
				<verse number="7">І клапаціцеся пра супакой для гораду, у які Я выгнаў вас, і маліцеся за яго да ГОСПАДА, бо ў супакоі ягоным будзе і для вас супакой.</verse>
				<verse number="8">Бо гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Няхай ня зводзяць вас прарокі вашыя, якія сярод вас, і варажбіты вашыя; не зьвяртайце ўвагі на сны вашыя, якія вы сьніцё.</verse>
				<verse number="9">Бо яны прарочаць вам хлусьню ў імя Маё. Я не пасылаў іх, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="10">Бо гэта кажа ГОСПАД. Калі споўніцца для Бабілону семдзясят гадоў, Я наведаю вас і зьдзейсьню для вас добрае слова Маё, каб вярнуць вас на месца гэтае.</verse>
				<verse number="11">Бо Я ведаю намеры, якія Я маю адносна вас, кажа ГОСПАД, намеры супакою, а ня гора, каб даць вам будучыню і надзею.</verse>
				<verse number="12">Вы будзеце клікаць Мяне, і пойдзеце, і будзеце маліцца да Мяне, і Я выслухаю вас.</verse>
				<verse number="13">І будзеце шукаць Мяне, і знойдзеце, калі будзеце шукаць Мяне ўсім сэрцам вашым.</verse>
				<verse number="14">І Я буду знойдзены вамі, кажа ГОСПАД, і Я адмяню няволю вашу і зьбяру вас спасярод усіх народаў і з усіх месцаў, у якія Я выгнаў вас, кажа ГОСПАД, і вярну вас у месца, з якога Я выгнаў вас.</verse>
				<verse number="15">Бо вы кажаце: “Паставіў нам ГОСПАД прарокаў у Бабілоне!”</verse>
				<verse number="16">Але гэта кажа ГОСПАД да валадара, які сядзіць на пасадзе Давіда, і да ўсяго народу, які жыве ў горадзе гэтым, да братоў вашых, якія ня выйшлі з вамі на выгнаньне:</verse>
				<verse number="17">“Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Вось, Я пашлю на іх меч, голад і заразу, і зраблю з імі так, як з сапсутымі фігамі, якія нельга есьці, бо яны сапсутыя.</verse>
				<verse number="18">І Я буду перасьледаваць іх мячом, голадам і заразай, і аддам іх на страхоцьце для ўсіх валадарстваў зямлі, на праклён, на аслупяненьне, на насьмешку і на ганьбу сярод усіх народаў, да якіх Я выгнаў іх,</verse>
				<verse number="19">за тое, што яны ня слухалі словаў Маіх, кажа ГОСПАД, якія Я пасылаў да іх праз слугаў Маіх, прарокаў, устаючы ўначы і пасылаючы, а яны ня слухалі, кажа ГОСПАД”.</verse>
				<verse number="20">А вы, усе выгнанцы, якіх Я выгнаў з Ерусаліму ў Бабілон, слухайце слова ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="21">Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля, пра Ахава, сына Каляі, і Сэдэкію, сына Маасэі, якія прарочаць вам хлусьню ў імя Маё. Вось, Я аддам іх у рукі Нэвухаднэцара, валадара Бабілонскага, і ён заб’е іх на вачах вашых.</verse>
				<verse number="22">І будзе ўзяты з іх [прыклад] праклёну для ўсіх выгнанцаў Юды, якія ў Бабілоне, [і будуць казаць], кажучы: “Няхай зробіць табе ГОСПАД як Сэдэкіі і Ахаву, якіх валадар Бабілонскі смажыў на агні”,</verse>
				<verse number="23">за тое, што яны ўчынілі агіду ў Ізраілі, і чужаложылі з жонкамі бліжніх сваіх, і прамаўлялі ў імя Маё слова хлусьні, якога Я ім не загадваў. Я ведаю [гэта] і Я — сьведка [гэтага], кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="24">А Шэмаі з Нэхеламу скажаш, кажучы:</verse>
				<verse number="25">“Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. За тое, што ты паслаў лісты ў імя сваё да ўсяго народу, які ў Ерусаліме, і да Сафоніі, сына Маасэі, сьвятара, і да ўсіх сьвятароў, кажучы:</verse>
				<verse number="26">“ГОСПАД паставіў цябе сьвятаром на месца Егаяды сьвятара, каб ты быў наглядчыкам у Доме ГОСПАДА над кожным чалавекам, які шалее і прарочыць, каб яго аддаў у вязьніцу і ў кайданы.</verse>
				<verse number="27">І цяпер, чаму ты не забараніў [гаварыць] Ярэміі з Анатоту, які прарочыць да вас?</verse>
				<verse number="28">Бо ён прыслаў да нас, у Бабілон, кажучы: “Доўга гэта [будзе]. Будуйце дамы і жывіце ў іх, садзіце сады, і ешце плады іхнія!”</verse>
				<verse number="29">І прачытаў сьвятар Сафонія ліст гэты ў вушы Ярэміі прарока.</verse>
				<verse number="30">І было слова ГОСПАДА да Ярэміі, кажучы:</verse>
				<verse number="31">“Пашлі да ўсіх выгнанцаў, кажучы: “Гэта кажа ГОСПАД да Шэмаі з Нэхеламу. За тое, што прарочыў вам Шэмая, а Я не пасылаў яго, і ён умацоўваў спадзяваньне вашае на хлусьню,</verse>
				<verse number="32">за гэта, кажа ГОСПАД, Я наведаю Шэмаю з Нэхеламу і насеньне ягонае. Ня будзе ён мець чалавека, які будзе жыць сярод народу гэтага, і не ўбачыць ён дабра, якое Я зраблю народу Майму, кажа ГОСПАД, бо ён прамаўляў бунтоўнае супраць ГОСПАДА”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="30">
				<verse number="1">Слова, якое было ад ГОСПАДА да Ярэміі, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля. Напішы ў кнізе ўсе словы, якія Я прамовіў да цябе.</verse>
				<verse number="3">Бо вось, надыходзяць дні, кажа ГОСПАД, і Я вярну з выгнаньня народ Мой, Ізраіля і Юду, кажа ГОСПАД, і прывяду іх у зямлю, якую Я даў бацькам іхнім, і яны возьмуць яе на ўласнасьць».</verse>
				<verse number="4">А гэта словы, якія прамовіў ГОСПАД да Ізраіля і Юды:</verse>
				<verse number="5">«Гэта кажа ГОСПАД. Пачулі мы голас страху і трывогі, і няма супакою.</verse>
				<verse number="6">Спытайцеся, прашу, і паглядзіце, ці можа нараджаць мужчына? Чаму ж Я бачу ўсіх мужчынаў з рукамі на сьцёгнах іхніх, як у той, якая нараджае, і ўсе абліччы зьбялелі?</verse>
				<verse number="7">Гора, бо вялікі той дзень, няма падобнага яму! Будзе гэта час прыгнёту Якуба, але ён будзе збаўлены ад яго.</verse>
				<verse number="8">І будзе ў той дзень, кажа ГОСПАД, Я скрышу ярмо на шыі іхняй і путы іхнія парву, і ня будуць больш зьневаляць яго чужынцы.</verse>
				<verse number="9">І будуць яны служыць ГОСПАДУ, Богу свайму, і Давіду, валадару свайму, якога Я пастаўлю для іх.</verse>
				<verse number="10">А ты ня бойся, слуга Мой, Якуб, кажа ГОСПАД, і не палохайся, Ізраіль, бо вось, Я вызвалю цябе з [зямлі] далёкай і насеньне тваё — з зямлі палону іхняга. І вернецца Якуб, і адпачне, і будзе бясьпечны, і ніхто ня будзе трывожыць [яго].</verse>
				<verse number="11">Бо Я з табою, кажа ГОСПАД, каб збавіць цябе. Бо Я зраблю канец усім народам, сярод якіх Я расьцярушыў цябе, але табе не зраблю канца, аднак пакараю цябе паводле суду і не пакіну цябе без пакараньня.</verse>
				<verse number="12">Бо гэта кажа ГОСПАД: “Невылечны пералом твой, незагойная рана твая,</verse>
				<verse number="13">няма таго, хто рупіцца пра справу тваю, няма лекаў для раны, каб вылячыць цябе.</verse>
				<verse number="14">Усе, што любілі цябе, забыліся пра цябе, і не шукаюць цябе, бо Я ўдарыў цябе ўдарам варожым, жудаснай карай за шматлікія беззаконьні твае, бо памножыліся грахі твае.</verse>
				<verse number="15">Чаго ты крычыш пра пералом твой? Невылечны боль твой. За шматлікія беззаконьні твае і [за тое,] што памножыліся грахі твае, Я зрабіў гэта табе.</verse>
				<verse number="16">Дзеля гэтага ўсе, што зьядаюць цябе, самі будуць зьедзеныя, і ўсе прыгнятальнікі твае пойдуць у няволю, і тыя, што нішчылі цябе, стануцца здабычай, і ўсіх, што рабавалі цябе, Я аддам на рабаваньне.</verse>
				<verse number="17">Бо Я вярну здароўе тваё і аздараўлю цябе ад ранаў тваіх, кажа ГОСПАД, бо “адкінутым” назвалі цябе, Сыёне, “якога ніхто не шукае”.</verse>
				<verse number="18">Гэта кажа ГОСПАД. Вось, Я зноў вярну з няволі намёты Якуба і зьлітуюся над сялібамі ягонымі. І будзе адбудаваны горад на ўзгорку сваім, і палац будзе стаяць на месцы сваім.</verse>
				<verse number="19">І выйдзе з яго падзяка і голас тых, якія радуюцца, і Я памножу іх, і ня будуць зьмяншацца, і Я праслаўлю іх, і ня будуць пагарджаныя.</verse>
				<verse number="20">І будуць сыны ягоныя як даўней, і сход ягоны будзе моцны перад абліччам Маім, і Я наведаю ўсіх, якія ўціскаюць яго.</verse>
				<verse number="21">І будзе з яго Магутны ягоны, і Пан ягоны паўстане спасярод яго. І Я набліжу яго да Сябе, і ён наблізіцца да Мяне, бо хто ёсьць той, хто адважыцца ў сэрцы сваім наблізіцца да Мяне? — кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="22">І вы будзеце для мяне народам, а Я буду для вас Богам.</verse>
				<verse number="23">Вось, віхура ад ГОСПАДА, гнеў [Ягоны] прыходзіць, віхура страшэзная спадзе на галовы бязбожнікаў.</verse>
				<verse number="24">Ня спыніцца полымя гневу ГОСПАДА, пакуль Ён ня споўніць і ня зьдзейсьніць намераў сэрца Свайго. У апошнія дні зразумееце гэта.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="31">
				<verse number="1">У гэты час, кажа ГОСПАД, Я буду Богам для ўсіх родаў Ізраіля, а яны будуць Маім народам”.</verse>
				<verse number="2">Гэта кажа ГОСПАД. Знайшоў ласку ў пустыні народ, які ўратаваўся ад мяча. Ізраіль пойдзе да месца супачынку свайго.</verse>
				<verse number="3">Здалёк зьявіўся мне ГОСПАД [і сказаў]: “Любоўю вечнаю Я палюбіў цябе, дзеля гэтага Я выяўлю міласэрнасьць табе.</verse>
				<verse number="4">Я зноў адбудую цябе, і будзеш ты адбудаваная, дзяўчына Ізраіля. Ты зноў аздобішся бубнамі тваімі і выйдзеш у карагодзе тых, якія радуюцца.</verse>
				<verse number="5">Ты зноў будзеш садзіць вінаграднікі на гарах Самарыі, і будуць садзіць іх земляробы твае, і будуць спажываць [плады].</verse>
				<verse number="6">Бо надыйдзе дзень, калі вартаўнікі закрычаць на гары Эфраіма: “Уставайце, узыйдзем на Сыён да ГОСПАДА, Бога нашага”.</verse>
				<verse number="7">Бо гэта кажа ГОСПАД: “Усклікайце для Якуба з радасьцю, весяліцеся перад галавою народаў! Абвяшчайце, хваліце і кажыце: “Збаў, ГОСПАДЗЕ, народ Твой, рэшту Ізраіля!”</verse>
				<verse number="8">Вось, Я прывяду іх з зямлі паўночнай і зьбяру іх з канцоў зямлі, між імі сьляпы і кульгавы, цяжарная і тая, што нараджае, разам як царква вялікая яны вяртаюцца сюды.</verse>
				<verse number="9">Яны выйшлі з плачам, Я прывяду іх з малітваю, Я павяду іх да струмянёў вады шляхам простым, ня будуць яны спатыкацца на ім, бо Я стаўся для Ізраіля бацькам, і Эфраім — першародны Мой.</verse>
				<verse number="10">Паслухайце слова ГОСПАДА, народы, і абвясьціце на астравах далёкіх, і кажыце: “Той, Які расьцярушыў Ізраіля, зьбярэ яго, і будзе пільнаваць яго, як пастух статак свой”.</verse>
				<verse number="11">Бо адкупіў ГОСПАД Якуба і вызваліў яго з рукі дужэйшага за яго.</verse>
				<verse number="12">І прыйдуць яны, і будуць весяліцца на вяршыні Сыёну, і прыгарнуцца да даброцьцяў ГОСПАДА, да збожжа, і віна, і алею, авечак і быдла; і станецца душа іхняя як сад напоены [вадой], і ня будуць больш жыць у нястачы.</verse>
				<verse number="13">Тады будзе радавацца дзяўчына ў танцы, і юнакі, і старыя разам [з ёю]. І Я перамяню жалобу іхнюю ў радасьць, і суцешу іх, і ўзьвесялю іх ад смутку іхняга.</verse>
				<verse number="14">І Я напоўню душу сьвятароў тлустасьцю, і народ Мой будзе насычаны даброцьцямі Маімі, кажа ГОСПАД”.</verse>
				<verse number="15">Гэта кажа ГОСПАД: “Чуецца голас у Раме, галашэньне і горкі плач. Рахель плача над сынамі сваімі і ня хоча быць суцешанай дзеля сыноў сваіх, бо іх няма”.</verse>
				<verse number="16">Гэта кажа ГОСПАД: “Стрымай голас твой ад плачу і вочы твае ад сьлёзаў, бо ёсьць нагарода за працу тваю, кажа ГОСПАД, і яны вернуцца з зямлі варожай.</verse>
				<verse number="17">І ёсьць надзея дзеля будучыні тваёй, кажа ГОСПАД, і вернуцца сыны твае ў межы свае”.</verse>
				<verse number="18">Чуючы, Я чуў Эфраіма, які скардзіцца: “Ты пакараў мяне, і я пакараны, як цяля ненавучанае. Навярні мяне, і я навярнуся, бо Ты — ГОСПАД, Бог мой!</verse>
				<verse number="19">Бо калі Ты навярнуў мяне, я каяўся, і калі я быў навучаны, я ўдарыў па сьцёгнах [сваіх], засаромеўся і зьбянтэжыўся, бо я нашу ганьбу маладосьці маёй”.</verse>
				<verse number="20">Ці ты, Эфраім, не дарагі сын для Мяне і ці не дзіцё любае? Бо калькі разоў прамаўляю супраць яго, заўжды, памятаючы, памятаю яго. Таму хвалюецца ўнутранасьць Мая дзеля яго, і, літуючыся, зьлітуюся над ім, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="21">Пастаў сабе ўказальнікі, парастаўляй сабе знакі на дарогах, зьвярні сэрца тваё на бітую дарогу, на шлях, па якім ты ішла, і вярніся, дзяўчына Ізраіля, вярніся ў гарады твае!</verse>
				<verse number="22">Дакуль будзеш бадзяцца, дачка бунтоўная? Бо ГОСПАД стварыў рэч новую на зямлі: жанчына збавіць мужа”.</verse>
				<verse number="23">Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля: “Усьцяж будуць паўтараць слова гэтае ў зямлі Юды і ў гарадах ейных, калі Я перамяню долю іхнюю: “Няхай дабраславіць цябе ГОСПАД, жытло праведнасьці, гара сьвятая”.</verse>
				<verse number="24">І будзе жыць у ёй Юда, і ў-ва ўсіх гарадах ейных, разам земляробы і тыя, што ходзяць за статкам.</verse>
				<verse number="25">Бо Я напаю душу спрагнёную, і кожную душу аслабелую насычу”».</verse>
				<verse number="26">На гэтым я прачнуўся і разгледзеўся, і сон мой быў прыемны для мяне.</verse>
				<verse number="27">«Вось, надыходзяць дні, кажа ГОСПАД, і Я засею дом Ізраіля і дом Юды насеньнем людзей і насеньнем быдла.</verse>
				<verse number="28">І станецца, як Я чуваў на імі, каб вырываць і раскідаць, руйнаваць і нішчыць, і рабіць зло, так буду чуваць на імі, каб адбудаваць і засадзіць, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="29">У тыя дні ня будуць яны больш казаць: “Бацькі елі горкія ягады, а зубы сыноў здрантвелі”,</verse>
				<verse number="30">бо кожны памрэ за беззаконьне сваё, і кожнаму, хто будзе есьці горкія ягады, здрантвеюць зубы ягоныя.</verse>
				<verse number="31">Вось, надыходзяць дні, кажа ГОСПАД, і Я заключу з домам Ізраіля і з дома Юды новы запавет.</verse>
				<verse number="32">Не такі запавет, які Я заключыў з бацькамі іхнімі ў дзень, калі ўзяў іх за руку, каб вывесьці іх з зямлі Эгіпецкай. Той запавет Мой яны парушылі, хоць Я быў Гаспадаром іхнім, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="33">Бо вось запавет, які Я заключу з домам Ізраіля пасьля дзён тых, кажа ГОСПАД. Я разьмяшчу Закон Мой у нутры іхнім, і ў сэрцы іхнім напішу яго, і буду для іх Богам, а яны будуць для Мяне народам.</verse>
				<verse number="34">І ня будзе вучыць больш чалавек бліжняга свайго і кожны брата свайго, кажучы: “Пазнайце ГОСПАДА”, бо ўсе, ад найменшага з іх да найбольшага, будуць ведаць Мяне, кажа ГОСПАД, бо Я прабачу беззаконьні іхнія, і пра грахі іхнія ня буду больш узгадваць.</verse>
				<verse number="35">Гэта кажа ГОСПАД, Які дае сонцу сьвяціць днём, парадак месяцу і зоркам сьвяціць ноччу, Які хвалюе мора, і шумяць хвалі ягоныя, ГОСПАД Магуцьцяў — імя Ягонае.</verse>
				<verse number="36">Калі адыйдзе парадак гэты ад аблічча Майго, кажа ГОСПАД, тады насеньне Ізраіля перастане быць народам перад абліччам Маім на ўсе дні.</verse>
				<verse number="37">Гэта кажа ГОСПАД. Калі магчыма зьмераць неба ўгары і дасьледаваць падваліны зямлі ўнізе, тады Я адкіну ўсё насеньне Ізраіля за ўсё тое, што яны зрабілі, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="38">Вось, надыходзяць дні, кажа ГОСПАД, і будзе адбудаваны горад ГОСПАДА ад вежы Хананээль аж да Кутняй Брамы.</verse>
				<verse number="39">І будзе цягнуцца далей шнур меральны аж да ўзгорку Гарэб, і зьверне да Гааты.</verse>
				<verse number="40">І ўся даліна трупаў і попелу, усе палі аж да ручая Кедрон, да рагу Брамы Конскай на ўсход [будуць] сьвятыняй ГОСПАДА, і ня будуць яны больш зруйнаваныя і зьнішчаныя на вякі».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="32">
				<verse number="1">Слова, якое было ад ГОСПАДА да Ярэміі ў дзясятым годзе Сэдэкіі, валадара Юды, значыцца, у васямнаццатым годзе Нэвухаднэцара.</verse>
				<verse number="2">Тады войска валадара Бабілонскага трымала ў аблозе Ерусалім, а Ярэмія прарок быў увязьнены на панадворку вартоўні ў доме валадара Юды.</verse>
				<verse number="3">Увязьніў яго там Сэдэкія, валадар Юды, кажучы: «Навошта ты прарочыш, кажучы: “Гэта кажа ГОСПАД. Вось, Я аддам горад гэты ў рукі валадара Бабілонскага, і ён здабудзе яго.</verse>
				<verse number="4">А Сэдэкія, валадар Юды, не ўцячэ з рук Халдэйцаў, але выдаваньнем будзе выдадзены ў рукі валадара Бабілонскага, і будзе прамаўляць вуснамі сваімі ў вусны ягоныя, і вачыма сваімі ўбачыць вочы ягоныя.</verse>
				<verse number="5">І ён павядзе Сэдэкію ў Бабілон, і ён будзе там, пакуль Я не наведаю яго, кажа ГОСПАД, бо калі вы будзеце ваяваць з Халдэйцамі, не пашчасьціць вам”».</verse>
				<verse number="6">І сказаў Ярэмія: «Было да мяне слова ГОСПАДА, кажучы:</verse>
				<verse number="7">“Вось, Ханамээль, сын Шальлюма, дзядзькі твайго, ідзе да цябе, кажучы: "Купі сабе поле маё, якое ў Анатоце, бо ты маеш права выкупу, каб набыць [яго] "”.</verse>
				<verse number="8">І прыйшоў да мяне Ханамээль, сын дзядзькі майго, паводле слова ГОСПАДА на панадворак вартоўні, і сказаў мне: “Купі, прашу, поле маё, якое ў Анатоце ў зямлі Бэн’яміна, бо ты маеш права спадчыны і выкупу. Купі [яго] сабе!” І я зразумеў, што гэта [было] слова ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="9">І я купіў поле ад Ханамээля, сына дзядзькі майго, поле, якое ў Анатоце, і адважыў яму срэбра, сямнаццаць сыкляў срэбра,</verse>
				<verse number="10">і напісаў дамову, і запячатаў, і ўзяў сьведкаў, і адважыў срэбра на вагах.</verse>
				<verse number="11">І потым я ўзяў дамову куплі, запячатаную паводле прыказаньня і пастановаў, і [дамову] адкрытую.</verse>
				<verse number="12">І даў я дамову куплі Баруху, сыну Нэрыя, сына Махсэя, на вачах Ханамээля, [сына] дзядзькі майго, і на вачах сьведкаў, напісаных у дамове куплі, і на вачах усіх [людзей] Юды, якія былі на панадворку вартоўні.</verse>
				<verse number="13">І я загадаў Баруху на вачах іхніх, кажучы:</verse>
				<verse number="14">“Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Вазьмі лісты гэтыя, дамову куплі запячатаную і дамову адкрытую, і зьмясьці [іх] у пасудзіну гліняную, каб захаваліся на шмат дзён.</verse>
				<verse number="15">Бо гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля: "Будуць яшчэ купляць дамы, палі і вінаграднікі ў зямлі гэтай"”.</verse>
				<verse number="16">І маліўся я да ГОСПАДА пасьля таго, як аддаў дамову куплі Баруху, сыну Нэрыя, кажучы:</verse>
				<verse number="17">“О, Госпадзе ГОСПАДЗЕ, вось, Ты ўчыніў неба і зямлю вялікай сілаю Тваёю і рамяном Тваім узьнятым. Не складаная для Цябе ніякая рэч.</verse>
				<verse number="18">Ты зьяўляеш міласэрнасьць для тысячаў [пакаленьняў], але адплачваеш за беззаконьні бацькоў ва ўлоньне сыноў іхніх пасьля іх. ГОСПАД Магуцьцяў — імя Тваё.</verse>
				<verse number="19">Ты вялікі ў радзе і магутны ў справах. Вочы Твае адкрытыя на ўсе шляхі сыноў чалавечых, каб даць кожнаму паводле шляхоў ягоных і паводле пладоў учынкаў ягоных.</verse>
				<verse number="20">Ты чыніў знакі і цуды ў зямлі Эгіпецкай, і аж да дня гэтага ў Ізраілі і сярод людзей, і Ты зрабіў Сабе імя, [якое маеш] сёньня.</verse>
				<verse number="21">І Ты вывеў народ Твой, Ізраіль, з зямлі Эгіпецкай знакамі і цудамі, і рукою магутнаю, і рамяном узьнятым сярод трывогі вялікай.</verse>
				<verse number="22">І Ты даў ім зямлю гэтую, якую запрысяг даць бацькам іхнім, зямлю, якая ацякае ў мёд і малако.</verse>
				<verse number="23">І яны прыйшлі, і ўзялі яе на ўласнасьць, але ня слухалі голасу Твайго, і не хадзілі паводле Закону Твайго, і не рабілі ўсяго таго, што Ты загадаў ім. І Ты навёў на іх усё ліха гэтае.</verse>
				<verse number="24">Вось, валы падыходзяць да гораду, каб здабыць яго, і горад будзе аддадзены ў рукі Халдэйцаў, якія ваююць супраць яго, на пажыву мяча, голаду і заразы. Тое, што Ты прамовіў, зьдяйсьняецца, і, вось, Ты бачыш [гэта]!</verse>
				<verse number="25">А Ты, Госпадзе ГОСПАДЗЕ, сказаў мне: "Купі сабе поле за срэбра і пакліч сьведкаў", а горад будзе аддадзены ў рукі Халдэйцаў!”»</verse>
				<verse number="26">І было слова ГОСПАДА да Ярэміі, кажучы:</verse>
				<verse number="27">«Вось, Я — ГОСПАД, Бог кожнага цела. Ці можа быць для Мяне нечаканай нейкая справа?</verse>
				<verse number="28">Дзеля гэтага гэта кажа ГОСПАД: “Вось, Я аддам горад гэты ў рукі Халдэйцаў і ў руку Нэвухаднэцара, валадара Бабілонскага, і ён здабудзе яго.</verse>
				<verse number="29">І ўвойдуць у яго Халдэйцы, якія ваююць супраць гораду гэтага, і падкладуць вагонь пад горад гэты, і спаляць яго, і дамы, у якіх складалі ахвяры Баалу на дахах іхніх і вылівалі ахвяры вадкія іншым багам, каб гнявіць Мяне.</verse>
				<verse number="30">Бо ад маладосьці сваёй сыны Ізраіля і сыны Юды рабілі толькі ліхоту на вачах Маіх, бо сыны Ізраіля толькі гнявілі Мяне ўчынкамі рук сваіх, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="31">Бо прычынай гневу Майго і абурэньня Майго стаўся для Мяне горад гэты ад дня, калі пабудавалі яго, аж да дня сёньняшняга. Я адкіну яго ад аблічча Майго,</verse>
				<verse number="32">за ўсе злачынствы сыноў Ізраіля і сыноў Юды, якія яны рабілі, каб гнявіць Мяне, яны, валадары іхнія, князі іхнія, сьвятары іхнія і прарокі іхнія, і мужы Юды, і жыхары Ерусаліму.</verse>
				<verse number="33">І яны павярнуліся да Мяне патыліцаю, а не абліччам, і, хоць Я навучаў іх, устаючы ўначы і навучаючы, але яны не хацелі слухаць, каб прыняць настаўленьне.</verse>
				<verse number="34">І яны паставілі брыдоты свае ў Доме, над якім клікалі імя Маё, каб зьневажаць яго.</verse>
				<verse number="35">І яны пабудавалі ўзгоркі для Баала, якія ў даліне Бэн-Гіном, каб праводзіць праз вагонь сыноў сваіх і дочак сваіх дзеля Малоха. Я не загадваў ім гэтага, і не прыходзіла на сэрца Маё, каб рабіць такую брыдоту і давесьці Юду да грэху”.</verse>
				<verse number="36">І цяпер гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля, пра горад гэты, пра які вы кажаце, што ён будзе выдадзены ў рукі валадара Бабілонскага мячом, голадам і заразай:</verse>
				<verse number="37">“Вось, Я зьбяру іх з усіх земляў, у якія Я выгнаў іх у гневе Маім і ў абурэньні вялікім, і вярну іх на месца гэтае, і дам ім жыць бясьпечна.</verse>
				<verse number="38">І будуць яны для Мяне народам, а Я буду для іх Богам.</verse>
				<verse number="39">І дам ім адно сэрца і адзін шлях, каб баяліся Мяне ў-ва ўсе дні, каб добра было ім і сынам іхнім пасьля іх.</verse>
				<verse number="40">І Я заключу з імі запавет вечны, што не адвярнуся ад іх, каб рабіць дабро ім, і страх Мой укладу ў сэрца іхняе, каб яны не адступаліся ад Мяне.</verse>
				<verse number="41">І Я буду цешыцца з іх, калі буду рабіць дабро для іх, і пасялю іх у зямлі гэтай у праўдзе, з усяго сэрца Майго і з усёй душы Маёй”.</verse>
				<verse number="42">Бо гэта кажа ГОСПАД: “Як спаслаў Я на народ гэты ўсякае ліха вялікае, так Я спашлю на народ гэты ўсё дабро, якое абяцаў ім.</verse>
				<verse number="43">І будуць набываць палі ў зямлі гэтай, пра якую вы кажаце: "Гэта пустэча, без чалавека і без быдла, і яна аддадзена ў рукі Халдэйцаў".</verse>
				<verse number="44">І будуць купляць палі за срэбра, і будуць пісаць дамовы, і запячатваць іх, і клікаць сьведкаў у зямлі Бэн’яміна, у ваколіцах Ерусаліму, у гарадах Юды, у гарадах горных, у гарадах лагчынных і ў гарадах Нэгеву, бо Я вярну палон іхні, кажа ГОСПАД”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="33">
				<verse number="1">І было слова ГОСПАДА да Ярэміі другі раз, калі ён быў яшчэ ўвязьнены на панадворку вартоўні, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Гэта кажа ГОСПАД, Які ўчыніў [зямлю], ГОСПАД, Які ўкшталтаваў і ўмацаваў яе, ГОСПАД — імя Ягонае.</verse>
				<verse number="3">Пакліч Мяне, і Я адкажу табе, і абвяшчу табе вялікае і недасяжнае, чаго ты ня ведаеш.</verse>
				<verse number="4">Бо гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля, пра дамы гораду гэтага, пра дамы валадароў Юды, якія руйнуюцца на ўмацаваньні і ад мяча,</verse>
				<verse number="5">якія ідуць на змаганьне з Халдэйцамі, і якія напоўняцца трупамі людзей, якіх Я заб’ю ў гневе Маім і ў лютасьці Маёй, і Я схаваў аблічча Маё ад гораду гэтага за ўсе ліхоты ягоныя.</verse>
				<verse number="6">Вось, Я загаю ім рану, і вылячу, і аздараўлю іх, і выяўлю ім шчодрасьць супакою і праўды.</verse>
				<verse number="7">І Я вярну палон Юды і палон Ізраіля, і адбудую іх як раней.</verse>
				<verse number="8">І Я ачышчу іх ад усіх беззаконьняў, якімі яны грашылі супраць Мяне, і прабачу ўсе беззаконьні іхнія, якімі яны грашылі супраць Мяне, і праз якія яны адыйшлі ад Мяне.</verse>
				<verse number="9">І станецца [Ерусалім] у Мяне імем радасьці і хвалы, і славы для ўсіх народаў зямлі, якія пачуюць пра ўсе дабарадзействы, што Я зрабіў яму. І будуць яны баяцца, і будуць трымцець дзеля ўсяго дабра і дзеля ўсяго супакою, якія Я зрабіў для яго.</verse>
				<verse number="10">Гэта кажа ГОСПАД. На гэтым месцы, пра якое вы кажаце: “Гэта руіны, без людзей і без жывёлы”, у гарадах Юды і на вуліцах Ерусаліму, спустошаных, без людзей, без жыхароў, без жывёлы, зноў будзе чутны</verse>
				<verse number="11">голас вясёласьці і голас радасьці, голас жаніха і голас нявесты, голас тых, якія кажуць: “Хваліце ГОСПАДА Магуцьцяў, бо добры ГОСПАД, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная!”, і якія складаюць ахвяры падзякі ў Доме ГОСПАДА, бо Я вярну як [было] раней долю зямлі гэтай, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="12">Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. На месцы гэтым зруйнаваным, без людзей і без жывёлы, і ў-ва ўсіх гарадах ягоных будзе зноў прыстанішча для пастухоў, якія прыгналі авечак на адпачынак.</verse>
				<verse number="13">У гарадах горных, у гарадах лагчынных, у гарадах Нэгеву, у зямлі Бэн’яміна, у ваколіцах Ерусаліму і ў гарадах Юды зноў будуць праходзіць авечкі праз рукі таго, хто [іх] лічыць, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="14">Вось, надыходзяць дні, кажа ГОСПАД, і Я споўню добрае слова, якое Я прамовіў дому Ізраіля і дому Юды.</verse>
				<verse number="15">У тыя дні і ў той час Я вырашчу Давіду Парастак праведны, і будзе Ён чыніць суд і праведнасьць на зямлі.</verse>
				<verse number="16">У тыя дні Юда будзе збаўлены, і Ерусалім будзе жыць бясьпечна. І вось імя, якім будуць клікаць яго: “ГОСПАД — праведнасьць нашая”.</verse>
				<verse number="17">Бо гэта кажа ГОСПАД. Не застанецца Давід бяз мужа, які сядзіць на пасадзе дому Ізраіля.</verse>
				<verse number="18">І сьвятары лявіты не застануцца бяз мужа перад абліччам Маім, які будзе складаць цэласпаленьні, паліць ахвяры хлебныя і прыносіць ахвяры ў-ва ўсе дні».</verse>
				<verse number="19">І было слова ГОСПАДА да Ярэміі, кажучы:</verse>
				<verse number="20">«Гэта кажа ГОСПАД. Калі можаце парушыць запавет Мой [адносна] дня і запавет Мой [адносна] ночы, каб не было ані дня, ані ночы ў часе іхнім,</verse>
				<verse number="21">тады можа быць парушаны запавет Мой з Давідам, слугою Маім, каб ня меў ён сына, які будзе валадарыць на пасадзе ягоным, і з лявітамі сьвятарамі, слугамі Маімі.</verse>
				<verse number="22">Як незьлічоныя войскі нябесныя, і як нязьмерны пясок марскі, так Я памножу насеньне Давіда, слугі Майго, і лявітаў, слугаў Маіх».</verse>
				<verse number="23">І было слова ГОСПАДА да Ярэміі, кажучы:</verse>
				<verse number="24">«Ці не заўважыў ты, што народ гэты кажа: “ГОСПАД адкінуў абедзьве сям’і, якія выбраў!” І яны пагарджаюць народам Маім, як быццам ён ужо не народ перад абліччам іхнім.</verse>
				<verse number="25">Гэта кажа ГОСПАД. Калі няма запавету Майго адносна дня і адносна ночы, калі Я не паставіў статуты для неба і зямлі,</verse>
				<verse number="26">тады Я адкіну насеньне Якуба і Давіда, слугі Майго, і не вазьму з насеньня ягонага тых, хто пануе над насеньнем Абрагама, Ісаака і Якуба, бо Я, перамяняючы, перамяню долю іхнюю і пашкадую іх».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="34">
				<verse number="1">Слова, якое было ад ГОСПАДА да Ярэміі, калі Нэвухаднэцар, валадар Бабілонскі, і ўсё войска ягонае, і ўсе валадарствы зямлі, падуладныя руцэ ягонай, і ўсе народы ваявалі супраць Ерусаліму і ўсіх гарадоў ягоных, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля. Ідзі і скажы Сэдэкіі, валадару Юды, і скажы яму: “Гэта кажа ГОСПАД. Вось, Я аддам горад гэты ў рукі валадара Бабілонскага, і ён спаліць яго вагнём.</verse>
				<verse number="3">І ты не ўцячэш ад рукі ягонай, будзеш схоплены і выдадзены ў рукі ягоныя, і вочы твае ўбачаць вочы валадара Бабілонскага, і вусны твае будуць прамаўляць да вуснаў ягоных, і ты пойдзеш у Бабілон.</verse>
				<verse number="4">Аднак паслухай слова ГОСПАДА, Сэдэкія, валадар Юды. Гэта кажа ГОСПАД пра цябе. Ты не памрэш ад мяча.</verse>
				<verse number="5">Ты памрэш у супакоі, і падобна, як палілі пахошчы для бацькоў тваіх, валадароў даўнейшых, якія былі перад табою, так будуць паліць і для цябе. І будуць галасіць па табе: "Аёй! Аёй!", бо Я прамовіў слова, кажа ГОСПАД”».</verse>
				<verse number="6">І прамовіў прарок Ярэмія Сэдэкіі, валадару Юды, усе словы гэтыя ў Ерусаліме.</verse>
				<verse number="7">А войска валадара Бабілонскага ваявала супраць Ерусаліму і супраць усіх пазасталых гарадоў Юды, супраць Ляхішу і Азэкі, бо толькі гэтыя гарады ўмацаваныя трымаліся спаміж усіх гарадоў Юды.</verse>
				<verse number="8">Слова, якое было да Ярэміі ад ГОСПАДА пасьля заключэньня валадаром Сэдэкіем запавету з усім народам Ерусаліму, каб абвясьціць для іх свабоду,</verse>
				<verse number="9">каб кожны адпусьціў на свабоду нявольніка свайго і нявольніцу сваю, Гебрая і Гебрайку, каб ніхто не трымаў у нявольніцтве брата свайго Юдэя.</verse>
				<verse number="10">І згадзіліся ўсе князі і ўсе людзі, якія заключылі запавет, выпусьціць на свабоду кожны нявольніка свайго і кожны нявольніцу сваю і не трымаць іх у нявольніцтве. І яны згадзіліся, і адпусьцілі [іх].</verse>
				<verse number="11">Але потым яны, вяртаючы, вярнулі нявольнікаў і нявольніцаў, якіх адпусьцілі на свабоду, і прымусам прымусілі, [каб яны былі] нявольнікамі і нявольніцамі.</verse>
				<verse number="12">І было слова ГОСПАДА да Ярэміі ад ГОСПАДА, кажучы:</verse>
				<verse number="13">«Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля. Я заключыў запавет з бацькамі вашымі ў дзень, калі вывеў іх з зямлі Эгіпецкай, з дому няволі, кажучы:</verse>
				<verse number="14">“Як пройдзе сем гадоў, вызваліце кожны брата свайго, Гебрая, які запрадаўся табе ў няволю і служыў табе шэсьць гадоў, і пусьціце яго ад сябе вольным”. Але бацькі вашыя ня слухалі Мяне і не прыхілілі [да гэтага] вуха свайго.</verse>
				<verse number="15">Вы навярнуліся сёньня і зрабілі тое, што справядлівае ў вачах Маіх, абвяшчаючы свабоду кожны бліжняму свайму, і заключылі запавет перад абліччам Маім у Доме, у якім клічуць імя Маё.</verse>
				<verse number="16">Але вы адступіліся і зьняважылі імя Маё, і вярнулі кожны нявольніка свайго і нявольніцу сваю, якіх адпусьцілі вольнымі, [каб ішлі] паводле жаданьня свайго, і прымусілі іх, каб былі для вас нявольнікамі і нявольніцамі.</verse>
				<verse number="17">Дзеля гэтага гэта кажа ГОСПАД. Вы не паслухалі Мяне, каб абвясьціць свабоду кожны брату свайму і кожны бліжняму свайму. Вось, Я абвяшчаю вас свабоднымі, кажа ГОСПАД, [ісьці] пад меч, заразу і голад, і Я аддам вас на страхоцьце для ўсіх валадарстваў зямлі.</verse>
				<verse number="18">І аддам тых людзей, якія парушылі запавет Мой, якія ня споўнілі словаў запавету, які заключылі перад абліччам Маім, якія расьсеклі на дзьве [часткі] бычка і прайшлі паміж імі,</verse>
				<verse number="19">князёў Юды і князёў Ерусаліму, эўнухаў, сьвятароў і ўвесь народ зямлі гэтай, які праходзіць паміж часткамі бычка [ахвярнага],</verse>
				<verse number="20">Я аддам у рукі ворагаў іхніх і ў рукі тых, якія шукаюць душу іхнюю. І стануцца трупы іхнія пажываю для птушак нябесных і зьвяроў зямных.</verse>
				<verse number="21">А Сэдэкію, валадара Юды, і князёў ягоных Я аддам у рукі ворагаў іхніх, у рукі тых, якія шукаюць душы іхняй, у рукі войска валадара Бабілонскага, якое [цяпер] адыйшло ад вас.</verse>
				<verse number="22">Вось, Я загадаю, кажа ГОСПАД, і прывяду іх зноў супраць гораду гэтага, і будуць яны ваяваць супраць яго, і здабудуць яго, і спаляць вагнём, і гарады Юды Я зраблю пусткаю, без жыхароў».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="35">
				<verse number="1">Слова, якое было Ярэміі ад ГОСПАДА ў дні Егаякіма, сына Ёсіі, валадара Юды, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Ідзі ў дом Рэхавічаў, і паразмаўляй з імі, і прывядзі іх у Дом ГОСПАДА ў адзін з пакояў, і дай ім піць віно».</verse>
				<verse number="3">І я ўзяў Яазанію, сына Ярэміі, сына Хабацыніі, і братоў ягоных, і ўсіх сыноў ягоных, і ўвесь дом Рэхавічаў,</verse>
				<verse number="4">і ўвёў іх у Дом ГОСПАДА, у пакой сыноў Ханана, сына Ігдаліі, чалавека Божага, які блізка пакою князёў, над пакоем Маасэі, сына Шальлюма, які пільнаваў парог.</verse>
				<verse number="5">І я паставіў перад абліччам сыноў дому Рэхава начыньні, напоўненыя віном, і келіхі, і сказаў ім: «Піце віно!»</verse>
				<verse number="6">А яны сказалі: «Ня будзем піць віна, бо Ёнадаў, сын Рэхава, бацька наш, загадаў нам, кажучы: “Ня будзеце піць віна ані вы, ані сыны вашыя на вякі.</verse>
				<verse number="7">І ня будзеце вы будаваць дамоў, ня будзеце сеяць насеньне, ня будзеце садзіць вінаграднікі і ня будзеце мець іх, але будзеце жыць у намётах усе дні вашыя, каб жылі вы шмат дзён на абліччы зямлі, на якой вы вандруеце”.</verse>
				<verse number="8">І мы паслухаліся голасу Ёнадава, сына Рэхава, бацькі нашага, у-ва ўсім, што ён загадаў нам, каб мы ня пілі віна ўсе дні нашыя, мы, жонкі нашыя, сыны нашыя і дочкі нашыя,</verse>
				<verse number="9">і каб мы не будавалі дамоў на пражываньне, і ня мелі ані вінаграднікаў, ані палёў, ані насеньня.</verse>
				<verse number="10">І мы жывем у намётах, і мы паслухмяныя і ходзім паводле ўсяго, што загадаў нам Ёнадаў, бацька наш.</verse>
				<verse number="11">І сталася, калі Нэвухаднэцар, валадар Бабілонскі, напаў на зямлю гэтую, мы сказалі: “Хадзем, схаваемся ў Ерусаліме перад войскам Халдэйскім і перад войскам Араму!” І мы пасяліліся ў Ерусаліме».</verse>
				<verse number="12">І было слова ГОСПАДА да Ярэміі, кажучы:</verse>
				<verse number="13">«Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Ідзі і скажы мужам Юды і жыхарам Ерусаліму: “Ці вы не прынялі навучаньня, каб слухацца словаў Маіх? — кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="14">Выкананыя словы Ёнадава, сына Рэхава, у якіх згадаў ён сынам ня піць віна, і яны ня п’юць да дня сёньняшняга, бо яны паслухмяныя загаду бацькі свайго, а Я прамаўляў да вас, устаючы ўначы і прамаўляючы, але вы не паслухалі Мяне!</verse>
				<verse number="15">І Я пасылаў да вас усіх слугаў Маіх, прарокаў, устаючы ўначы і пасылаючы, і кажучы: "Адвярніцеся, прашу, кожны ад шляху свайго ліхога і выпраўце ўчынкі вашыя, і не хадзіце за іншымі багамі, каб служыць ім, і будзеце жыць у зямлі, якую Я даў вам і бацькам вашым". Але вы не прыхілілі вуха сваё і не паслухаліся Мяне.</verse>
				<verse number="16">Бо выканалі сыны Ёнадава, сына Рэхава, прыказаньне бацькі свайго, якое ён загадаў ім, а народ гэты не паслухаўся Мяне!</verse>
				<verse number="17">Дзеля гэтага гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Вось, Я навяду на Юду і на ўсіх жыхароў Ерусаліму ўсялякае ліха, якое Я прамовіў супраць іх. Бо Я прамаўляў да іх, а яны ня слухалі, і Я клікаў іх, а яны не адказвалі”».</verse>
				<verse number="18">А да дому Рэхавічаў сказаў Ярэмія: «Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. За тое, што вы былі паслухмянымі прыказаньню Ёнадава, бацькі вашага, і захоўваеце ўсе прыказаньні ягоныя, і ходзіце паводле ўсяго, што ён загадаў вам,</verse>
				<verse number="19">дзеля гэтага гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля: “Не застанецца Ёнадаў, сын Рэхава, бяз мужа, які будзе стаяць перад абліччам Маім праз усе дні”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="36">
				<verse number="1">І сталася ў чацьвёртым годзе Егаякіма, сына Ёсіі, валадара Юды, і было слова да Ярэміі ад ГОСПАДА, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Вазьмі сабе скрутак кнігі і запішы на ім усе словы, якія Я прамовіў да цябе пра Ізраіль, пра Юду і пра ўсе народы ад дня, калі Я [пачаў] прамаўляць да цябе, ад дзён Ёсіі аж да дня сёньняшняга.</verse>
				<verse number="3">Можа, пачуе дом Юды пра ўсё ліха, якое Я маю намер учыніць ім, і адвернуцца кожны ад шляху свайго ліхога, і Я прабачу беззаконьні іхнія і грахі іхнія».</verse>
				<verse number="4">І паклікаў Ярэмія Баруха, сына Нэрыя, і напісаў Барух з вуснаў Ярэміі ў скрутку кнігі ўсе словы ГОСПАДА, якія Ён прамовіў яму.</verse>
				<verse number="5">І загадаў Ярэмія Баруху, кажучы: «Мне забаронена і я не магу ўвайсьці ў Дом ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="6">Таму пойдзеш ты і прачытаеш са скрутка словы ГОСПАДА, якія ты напісаў з вуснаў Маіх, у вушы народу ў Доме ГОСПАДА ў дзень посту. Таксама ў вушы ўсяго Юды, які прыходзіць з гарадоў сваіх, прачытаеш [гэта].</verse>
				<verse number="7">Можа, дойдзе маленьне іхняе перад аблічча ГОСПАДА і яны адвернуцца ад шляху свайго ліхога? Бо вялікі гнеў і лютасьць, пра якія прамовіў ГОСПАД народу гэтаму».</verse>
				<verse number="8">І Барух, сын Нэрыя, зрабіў усё, што загадаў яму Ярэмія прарок, каб прачытаў з кнігі словы ГОСПАДА ў Доме ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="9">І сталася ў пятым годзе Егаякіма, сына Ёсіі, валадара Юды, што ў дзявятым месяцы быў аб’яўлены пост перад абліччам ГОСПАДА для ўсяго народу ў Ерусаліме і для ўсяго народу, які прыходзіў з гарадоў Юды ў Ерусалім.</verse>
				<verse number="10">І прачытаў Барух з кнігі ў вушы народу словы Ярэміі ў Доме ГОСПАДА ў пакоі Гемарыі, сына Шафана, пісара, на верхнім панадворку каля ўваходу ў Браму Новую Дома ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="11">І пачуў Міхей, сын Гемарыі, сына Шафана, усе словы ГОСПАДА з кнігі.</verse>
				<verse number="12">І ён зыйшоў у дом валадара ў пакоі пісара. І вось, там сядзелі ўсе князі: Элішама, пісар, і Дэлая, сын Шэмаі, і Эльнатан, сын Ахбора, і Гемарыя, сын Шафана, і Сэдэкія, сын Хананіі, і іншыя князі.</verse>
				<verse number="13">І паведаміў ім Міхей усе словы, якія пачуў, калі Барух чытаў з кнігі ў вушы народу.</verse>
				<verse number="14">І паслалі ўсе князі да Баруха Егудыя, сына Нэтаніі, сына Шэлеміі, сына Кушы, кажучы: «Вазьмі ў руку тваю скрутак, з якога ты чытаў у вушы народу, і прыходзь!» І ўзяў Барух, сын Нэрыі, скрутак у руку сваю, і прыйшоў да іх.</verse>
				<verse number="15">І яны сказалі яму: «Сядзь, калі ласка, і прачытай гэта ў вушы нашыя». І прачытаў Барух [словы] ў вушы іхнія</verse>
				<verse number="16">І сталася, калі яны пачулі ўсе словы гэтыя, яны спалохаліся адзін перад адным і сказалі Баруху: «Паведамляючы, паведамім валадару ўсе словы гэтыя».</verse>
				<verse number="17">І запыталі яны ў Баруха, кажучы: «Скажы, калі ласка, нам, як ты напісаў усе словы гэтыя з вуснаў ягоных?»</verse>
				<verse number="18">І Барух сказаў ім: «Вуснамі сваімі ён дыктаваў мне ўсе словы гэтыя, а я запісваў іх атрамантам у кнізе».</verse>
				<verse number="19">І сказалі князі Баруху: «Ідзі, схавайся, ты і Ярэмія, і няхай ніхто ня ведае, дзе вы».</verse>
				<verse number="20">І яны пайшлі да валадара на панадворак [палацу], а скрутак пакінулі ў пакоі пісара Элішамы, і паведамілі ў вушы валадара.</verse>
				<verse number="21">І паслаў валадар Егудыя, каб прынёс скрутак. І Егудый узяў яго з пакоя Элішамы пісара, і прачытаў яго ў вушы валадара і ў вушы ўсіх князёў, якія стаялі пры валадары.</verse>
				<verse number="22">А валадар сядзеў у доме зімовым у дзявятым месяцы, і перад абліччам ягоным [стаяла] жарніца з распаленымі [вуглямі].</verse>
				<verse number="23">І сталася, калі Егудый прачытваў тры ці чатыры слупкі, адразаў іх валадар сьцізорыкам пісарскім і кідаў у вагонь, які [быў] у жарніцы, пакуль увесь скрутак не згарэў у вагні, які [быў] у жарніцы.</verse>
				<verse number="24">І не спалохаліся, і не разьдзёрлі шатаў сваіх валадар і ўсе слугі ягоныя, якія слухалі ўсе словы гэтыя.</verse>
				<verse number="25">І хоць Эльнатан, Дэлая і Гемарыя прасілі валадара не паліць скрутак, ён іх не паслухаў.</verse>
				<verse number="26">І загадаў валадар Ерахмээлю, сыну валадара, і Сэраі, сыну Азрыэля, і Шэлеміі, сыну Абдээля, схапіць Баруха пісара і Ярэмію прарока, але ГОСПАД схаваў іх.</verse>
				<verse number="27">І было слова ГОСПАДА да Ярэміі пасьля таго, як валадар спаліў скрутак са словамі, якія Барух напісаў з вуснаў Ярэміі, кажучы:</verse>
				<verse number="28">«Павярніся і вазьмі сабе іншы скрутак, і напішы на ім усе словы папярэднія, якія былі ў першым скрутку, які спаліў Егаякім, валадар Юды.</verse>
				<verse number="29">А пра Егаякіма, валадара Юды, скажаш: “Гэта кажа ГОСПАД. Ты спаліў скрутак гэты, кажучы: "Навошта ты напісаў у ім, кажучы: “Прыходзячы, прыйдзе валадар Бабілонскі і зьнішчыць зямлю гэтую, і вынішчыць з яе людзей і быдла”?"</verse>
				<verse number="30">Дзеля гэтага гэта кажа ГОСПАД пра Егаякіма, валадара Юды. Ня будзе ў яго таго, хто будзе сядзець на пасадзе Давіда. Труп ягоны будзе выстаўлены на сьпёку ўдзень і на холад уначы.</verse>
				<verse number="31">І Я наведаю яго і насеньне ягонае, і слугаў ягоных за беззаконьні іхнія, і навяду на іх, і на жыхароў Ерусаліму, і на мужоў Юды ўсё ліха, пра якое Я прамовіў да іх, а яны ня слухалі”».</verse>
				<verse number="32">І Ярэмія ўзяў іншы скрутак, і даў яго Баруху, сыну Нэрыі, пісару, і той напісаў на ім з вуснаў Ярэміі ўсе словы кнігі, якую спаліў Егаякім, валадар Юды. І было дададзена да іх яшчэ шмат падобных словаў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="37">
				<verse number="1">І заваладарыў Сэдэкія, сын Ёсіі, замест Коніі, сына Егаякіма. Яго паставіў як валадара ў Юдзе Нэвухаднэцар, валадар Бабілонскі.</verse>
				<verse number="2">Але ані ён, ані слугі ягоныя, ані народ зямлі гэтай ня слухалі словаў ГОСПАДА, якія Ён прамаўляў да іх праз рукі Ярэміі прарока.</verse>
				<verse number="3">І паслаў валадар Сэдэкія Егухаля, сына Шэлеміі, і Сафонію, сына Маасэі, сьвятара, да Ярэміі прарока, кажучы:</verse>
				<verse number="4">«Памаліся, прашу, за нас да ГОСПАДА, Бога нашага!» А Ярэмія [тады] хадзіў і выходзіў сярод народу і ня быў яшчэ ўкінуты ў вязьніцу.</verse>
				<verse number="5">І войска фараона выйшла з Эгіпту, і пачулі вестку пра гэта Халдэйцы, якія аблягалі Ерусалім, і адступілі ад Ерусаліму.</verse>
				<verse number="6">І было слова ад ГОСПАДА да Ярэміі прарока, кажучы:</verse>
				<verse number="7">«Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля. Так скажаце валадару Юды, які паслаў вас да Мяне шукаць [параду]: “Вось, войска фараона сьпяшаецца вам на дапамогу. Яно вернецца ў зямлю сваю, у Эгіпет.</verse>
				<verse number="8">І вернуцца Халдэйцы, і будуць ваяваць супраць гораду гэтага, і здабудуць яго, і спаляць яго вагнём”.</verse>
				<verse number="9">Гэта кажа ГОСПАД. Не ашуквайце душаў вашых, кажучы: “Адыходзячы, адыйдуць Халдэйцы!”, бо яны не адыйдуць [ад вас].</verse>
				<verse number="10">Нават калі б вы пабілі ўсё войска Халдэйцаў, якія ваююць з вамі, і засталіся б з іх [толькі] параненыя, і тады кожны з іх падымецца з намёту свайго, і яны спаляць горад гэты вагнём».</verse>
				<verse number="11">І сталася, калі адступіла войска Халдэйцаў ад Ерусаліму ад аблічча войска фараона,</verse>
				<verse number="12">выйшаў Ярэмія з Ерусаліму, каб ісьці ў зямлю Бэн’яміна і там падзяліць [спадчыну] сярод народу.</verse>
				<verse number="13">І калі ён быў пры браме Бэн’яміна, быў там начальнік варты на імя Ірыя, сын Шэлеміі, сына Хананіі, і ён схапіў Ярэмію прарока, кажучы: «Ты пераходзіш да Халдэйцаў».</verse>
				<verse number="14">І сказаў Ярэмія: «Хлусьня! Я не пераходжу да Халдэйцаў!» Але той ня слухаў яго. І схапіў Ірыя Ярэмію, і завёў яго да князёў.</verse>
				<verse number="15">І разгневаліся князі на Ярэмію, і білі яго, і ўкінулі ў вязьніцу ў доме Ёнатана, пісара, бо з яго зрабілі вязьніцу.</verse>
				<verse number="16">І зыйшоў Ярэмія ў лёх, у сутарэньні, і быў там шмат дзён.</verse>
				<verse number="17">І паслаў валадар Сэдэкія, і правялі яго, і пытаўся ў яго валадар таемна ў доме сваім, і сказаў: «Ці ты маеш слова ад ГОСПАДА?» І сказаў Ярэмія: «Маю». І сказаў [далей]: «Ты будзеш выдадзены ў руку валадара Бабілонскага».</verse>
				<verse number="18">І сказаў Ярэмія валадару Сэдэкіі: «Чым саграшыў я перад табою, і перад слугамі тваімі, і перад народам гэтым, што ўкінулі мяне ў вязьніцу?</verse>
				<verse number="19">Дзе прарокі вашыя, якія прарочылі вам, кажучы: “Ня прыйдзе валадар Бабілонскі супраць вас і супраць зямлі гэтай”?</verse>
				<verse number="20">І цяпер паслухай, прашу, гаспадару мой, валадару! Няхай маленьне маё прыйдзе, прашу, перад аблічча тваё! Не вяртай мяне ў дом Ёнатана, пісара, і я не памру там».</verse>
				<verse number="21">І загадаў валадар Сэдэкія, і трымалі Ярэмію на панадворку вартоўні, і давалі яму штодзень па кавалку хлеба з вуліцы пекараў, пакуль ня скончыўся ўвесь хлеб у горадзе. І заставаўся Ярэмія на панадворку вартоўні.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="38">
				<verse number="1">І пачулі Шэфатыя, сын Матана, і Гедалія, сын Пашхура, і Юхаль, сын Шэлеміі, і Пашхур, сын Малькіі, слова, якое прамовіў Ярэмія да ўсяго народу, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Гэта кажа ГОСПАД. Хто застанецца ў горадзе гэтым, памрэ ад мяча, голаду і заразы. А хто пяройдзе да Халдэйцаў, застанецца жыць, і будзе для яго душа ягоная, як здабыча, і будзе жыць.</verse>
				<verse number="3">Гэта кажа ГОСПАД. Горад гэты выдаваньнем будзе выдадзены ў рукі войска валадара Бабілонскага, і ён здабудзе яго».</verse>
				<verse number="4">І сказалі князі валадару: «Няхай памрэ, просім, чалавек гэты, бо ён аслабляе рукі ваяроў, якія засталіся ў горадзе гэтым, і рукі ўсяго народу, калі да іх прамаўляе падобныя словы. Бо чалавек гэты не шукае супакою для народу гэтага, але толькі ліха!»</verse>
				<verse number="5">І сказаў валадар Сэдэкія: «Вось, ён у руках вашых! Бо валадар ня можа нічога зрабіць супраць слова вашага».</verse>
				<verse number="6">І яны ўзялі Ярэмію, і ўкінулі яго ў яму Малькіі, сына валадара, якая [была] на панадворку вартоўні, і спусьцілі [туды] Ярэмію на вяроўках. А ў яме не [было] вады, але толькі балота; і загруз Ярэмія ў балоце.</verse>
				<verse number="7">І пачуў Эбэд-Мэлек з Кушу, адзін з эўнухаў, які быў у доме валадара, што Ярэмія ўкінуты ў яму, а валадар сядзеў у Браме Бэн’яміна.</verse>
				<verse number="8">І выйшаў Эбэд-Мэлек з дому валадара, і сказаў валадару, кажучы:</verse>
				<verse number="9">«Пане мой, валадару! Людзі гэтыя ўчынілі зло ў-ва ўсім, што зрабілі Ярэміі прароку, якога ўкінулі ў яму. І ён памрэ з голаду ў месцы гэтым, бо няма ўжо хлеба ў горадзе!»</verse>
				<verse number="10">І загадаў валадар Эбэд-Мэлеку з Кушу, кажучы: «Вазьмі ў руку тваю адсюль трыццаць чалавек і выцягні прарока Ярэмію з ямы перш, чым ён памрэ».</verse>
				<verse number="11">І Эбэд-Мэлек узяў людзей у руку сваю, і пайшоў у дом валадара пад скарбніцаю, і ўзяў адтуль падзёртую адзежу і зношаныя лахманы, і спусьціў іх на вяроўках да Ярэміі ў яму.</verse>
				<verse number="12">І сказаў Эбэд-Мэлек з Кушу Ярэміі: «Падлажы, прашу, сабе падзёртае адзеньне і зношаныя лахманы пад пахі рук тваіх і пад вяроўкі». І Ярэмія зрабіў гэтак.</verse>
				<verse number="13">І пацягнулі Ярэмію на вяроўках, і выцягнулі з ямы. І сядзеў Ярэмія на панадворку вартоўні.</verse>
				<verse number="14">І паслаў валадар Сэдэкія, і ўзяў Ярэмію прарока да сябе, да трэцяга ўваходу, які ў Доме ГОСПАДА. І сказаў валадар Ярэміі: «Спытаюся ў цябе пра адну рэч, і ты не схавай нічога ад мяне!»</verse>
				<verse number="15">І сказаў Ярэмія Сэдэкіі: «Калі я распавяду табе, ты, забіваючы, заб’еш мяне. А калі я дам табе раду, ты не паслухаеш мяне».</verse>
				<verse number="16">І прысягнуў валадар Сэдэкія патаемна Ярэміі, кажучы: «Як жывы ГОСПАД, Які зрабіў нам душу нашую, не заб’ю цябе, і ня выдам у рукі людзей, якія шукаюць душу тваю».</verse>
				<verse number="17">І сказаў Ярэмія Сэдэкіі: «Гэта кажа ГОСПАД, Бог Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Калі ты, выходзячы, выйдзеш да князёў валадара Бабілонскага, будзе жыць душа твая, і горад гэты ня будзе спалены вагнём, і ты будзеш жыць, і дом твой.</verse>
				<verse number="18">А калі ня выйдзеш да князёў валадара Бабілонскага, тады горад гэты будзе выдадзены ў рукі Халдэйцаў, і яны спаляць яго вагнём, і сам ты не ўцячэш ад рукі іхняй».</verse>
				<verse number="19">І сказаў валадар Сэдэкія Ярэміі: «Я баюся людзей Юды, якія перайшлі да Халдэйцаў, каб яны часам ня выдалі мяне ў рукі іхнія і каб тыя ня зьдзекваліся з мяне».</verse>
				<verse number="20">І сказаў Ярэмія: «Ня выдадуць. Паслухай, прашу, голаса ГОСПАДА [адносна таго], што я кажу табе, і будзе табе добра, і будзе жыць душа твая.</verse>
				<verse number="21">А калі ты адмовішся выйсьці, вось слова, якое паказаў мне ГОСПАД.</verse>
				<verse number="22">І вось, усе жанчыны, якія засталіся ў доме валадара Юды, ведзеныя да князёў валадара Бабілонскага, і яны галосяць: “Падманулі цябе і ашукалі цябе сябры твае; ногі твае ўгразьлі ў балоце, а яны ўцяклі”.</verse>
				<verse number="23">І ўсе жонкі твае і сыны твае будуць заведзены да Халдэйцаў, і ты не ўцячэш ад рук іхніх, бо схопіць цябе рука валадара Бабілонскага, і горад гэты будзе спалены вагнём».</verse>
				<verse number="24">І сказаў Сэдэкія Ярэміі: «Няхай ніхто ня ведае пра словы гэтыя, і ты не памрэш!</verse>
				<verse number="25">А калі пачуюць князі, што я гаварыў з табой, і прыйдуць яны да цябе, і скажуць: “Скажы нам, што ты гаварыў да валадара? Нічога не хавай перад намі, і мы не заб’ем цябе! Дык што табе гаварыў валадар?”,</verse>
				<verse number="26">тады ты скажаш ім: “Я прынёс маленьне маё перад аблічча валадара, каб мяне не вярнулі ў дом Ёнатана, каб я не памёр там”».</verse>
				<verse number="27">І прыйшлі да Ярэміі ўсе князі, і спыталіся яго. І ён адказаў ім паводле ўсіх тых словаў, якія загадаў яму валадар, і яны моўчкі [адыйшлі] ад яго, бо не пачулі словаў тых.</verse>
				<verse number="28">І сядзеў Ярэмія на панадворку вартоўні аж да дня, калі быў здабыты Ерусалім. І сталася, што быў здабыты Ерусалім.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="39">
				<verse number="1">У дзясятым годзе Сэдэкіі, валадара Юды, у дзясятым месяцы, прыйшоў Нэвухаднэцар, валадар Бабілонскі, і ўсё войска ягонае пад Ерусалім, і абляглі яго.</verse>
				<verse number="2">У адзінаццатым годзе Сэдэкіі, у чацьвёртым месяцы, у дзявяты [дзень] месяца быў зроблены вылом у горад.</verse>
				<verse number="3">І ўвайшлі ўсе князі валадара Бабілонскага, і сталі каля Сярэдзіннай Брамы: Нэргал-Сарэцэр, Самгар-Нэво, Сар-Сэхім, галоўны эўнух, Нэргал-Сарэцэр, галоўны маг, і ўся рэшта князёў валадара Бабілонскага.</verse>
				<verse number="4">І сталася, калі ўбачыў гэта Сэдэкія, валадар Юды, і ўсе ваяры, яны ўцяклі, і выйшлі ноччу з гораду па дарозе праз сад валадара, праз браму паміж двума мурамі, і выйшлі на шлях у Арабу.</verse>
				<verse number="5">І пагналася войска Халдэйскае за імі, і дагнала Сэдэкію ў стэпе Ерыхонскім. І ўзялі яго, і прывялі яго да Нэвухаднэцара, валадара Бабілонскага, у Рыўлю ў зямлі Хамат, і ён прамовіў на яго прысуд [свой].</verse>
				<verse number="6">І забіў валадар Бабілонскі сыноў Сэдэкіі ў Рыўлі на вачах ягоных, і ўсіх магнатаў Юды забіў валадар Бабілонскі.</verse>
				<verse number="7">І вырваў вочы Сэдэкіі, і закаваў яго ў кайданы мядзяныя, каб завесьці ў Бабілон.</verse>
				<verse number="8">І спалілі вагнём Халдэйцы дом валадара і дамы народу, а муры Ерусаліму зруйнавалі.</verse>
				<verse number="9">А рэшту народу, якая засталася ў горадзе, і ўцекачоў, якія здаліся яму, і рэшту народу, якая засталася, Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, выгнаў у Бабілон.</verse>
				<verse number="10">А частку людзей убогіх, якія ня мелі анічога, пакінуў Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, у зямлі Юды і даў ім вінаграднікі і палі ў той дзень.</verse>
				<verse number="11">І загадаў Нэвухаднэцар, валадар Бабілонскі, адносна Ярэміі праз рукі Нэвузарадана, начальніка целаахоўнікаў, кажучы:</verse>
				<verse number="12">«Вазьмі яго і зьвярні на яго вочы твае, і не рабі яму нічога благога, але паводле таго, што ён будзе гаварыць табе, так зрабі яму».</verse>
				<verse number="13">І паслаў Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, і Нэвушазбан, галоўны эўнух, і Нэргал-Сарэцэр, галоўны маг, і ўсе начальнікі валадара Бабілонскага,</verse>
				<verse number="14">і паслалі яны, і ўзялі Ярэмію з панадворку вартоўні, і далі яго Гедаліі, сыну Ахікама, сына Шафана, каб той адпусьціў яго дадому, і ён жыў сярод народу.</verse>
				<verse number="15">І да Ярэміі было слова ГОСПАДА, калі быў ён яшчэ ўвязьнены на панадворку вартоўні, кажучы:</verse>
				<verse number="16">«Ідзі і скажы Эбэд-Мэлеку з Кушу, кажучы: “Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Вось, Я выконваю словы Мае супраць гораду гэтага на ліха, а не на дабро. І яны зьдзяйсьняюцца перад абліччам тваім у дзень гэты.</verse>
				<verse number="17">Але Я выратую цябе, кажа ГОСПАД, і ты ня будзеш выдадзены ў рукі людзей, якіх ты баішся.</verse>
				<verse number="18">Бо Я, выбаўляючы, выбаўлю цябе, і ты не ўпадзеш ад мяча, і будзе ў цябе душа твая, як здабыча, бо ты спадзяваўся на Мяне, кажа ГОСПАД”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="40">
				<verse number="1">Слова, якое было да Ярэміі ад ГОСПАДА пасьля таго, як вызваліў яго з Рамы Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, калі ён узяў яго, а ён быў закуты ў кайданы сярод усіх выгнанцаў з Ерусаліму і Юды, якія мелі быць выведзеныя ў Бабілон.</verse>
				<verse number="2">І ўзяў начальнік целаахоўнікаў Ярэмію, і сказаў яму: «ГОСПАД, Бог твой, прамовіў пра ліха гэтае супраць месца гэтага.</verse>
				<verse number="3">І зьдзейсьніў, і зрабіў ГОСПАД, як прадказваў, бо вы саграшылі супраць ГОСПАДА і ня слухалі голас Ягоны, і сталася з вамі такая рэч.</verse>
				<verse number="4">І цяпер вось, я вызваляю цябе сёньня з путаў, якія на руках тваіх. Калі добра ў вачах тваіх ісьці са мною ў Бабілон, ідзі, і я скірую вочы мае на цябе. А калі дрэнна ў вачах тваіх ісьці са мною ў Бабілон, заставайся. Глядзі, уся зямля перад абліччам тваім, куды добра і слушна ў вачах тваіх ісьці, туды ідзі».</verse>
				<verse number="5">І калі ён яшчэ не павярнуўся, [сказаў]: «Вярніся да Гедаліі, сына Ахікама, сына Шафана, якога валадар Бабілонскі прызначыў над гарадамі Юды, і жыві з ім сярод народу, або ідзі туды, куды слушна ў вачах тваіх». І даў яму начальнік целаахоўнікаў харчоў і падарункі, і адпусьціў яго.</verse>
				<verse number="6">І пайшоў Ярэмія да Гедаліі, сына Ахікама, у Міцпу, і жыў з ім сярод народу, які застаўся ў зямлі [Юды].</verse>
				<verse number="7">І пачулі ўсе князі войскаў, якія [былі] ў полі, яны самі і людзі іхнія, што валадар Бабілонскі вызначыў над краем Гедалію, сына Ахікама, і што даручыў яму мужчынаў і жанчынаў, дзяцей і ўбогіх зямлі, якія не былі выгнаныя ў Бабілон.</verse>
				<verse number="8">Тады яны прыйшлі да Гедаліі ў Міцпу: Ізмаэль, сын Нэтаніі, Ёханан і Ёнатан, сыны Карэаха, Сэрая, сын Танхумэта, сыны Эфая з Нэтофы, Езанія, сын Маахіцяніна, яны самі і людзі іхнія.</verse>
				<verse number="9">І Гедалія, сын Ахікама, сына Шафана, запрысягнуў ім і людзям іхнім, кажучы: «Ня бойцеся служыць Халдэйцам! Заставайцеся ў зямлі гэтай і служыце валадару Бабілонскаму, і будзе вам добра.</verse>
				<verse number="10">А я вось, буду жыць у Міцпе, каб заступацца перад абліччам Халдэйцаў, якія прыйдуць да нас, а вы зьбірайце віно, плады і алей, і складайце ў пасудзіны вашыя, і жывіце ў гарадах, якія вы маеце на ўласнасьць».</verse>
				<verse number="11">І таксама ўсе Юдэі, якія [былі] ў Мааве і сярод сыноў Амона, і ў Эдоме, і ў-ва ўсіх землях, пачулі, што валадар Бабілонскі пакінуў рэшту [людзей] у Юдзе і паставіў над імі Гедалію, сына Ахікама, сына Шафана.</verse>
				<verse number="12">І вярнуліся ўсе жыхары Юдэі з усіх месцаў, у якія былі расьцярушаныя, і прыйшлі ў зямлю Юды да Гедаліі ў Міцпу, і сабралі віно і пладоў вельмі багата.</verse>
				<verse number="13">А Ёханан, сын Карэаха, і ўсе князі войскаў, якія [былі] ў полі, прыйшлі да Гедаліі ў Міцпу</verse>
				<verse number="14">і сказалі яму: «Ці табе вядома, што Бааліс, валадар сыноў Амона, паслаў Ізмаэля, сына Нэтаніі, каб забіць цябе?» Але не паверыў ім Гедалія, сын Ахікама.</verse>
				<verse number="15">А Ёханан, сын Карэаха, сказаў патаемна Гедаліі ў Міцпе, кажучы: «Я пайду і заб’ю Ізмаэля, сына Нэтаніі, і ніхто ня будзе ведаць. Навошта ён мае забраць душу тваю, і ўсе Юдэі, якія зараз сабраўшыся пры табе, расьцярушацца, і загіне рэшта Юды?»</verse>
				<verse number="16">І сказаў Гедалія, сын Ахікама, Ёханану, сыну Карэаха: «Не рабі гэтай рэчы, бо хлусьню ты гаворыш пра Ізмаэля».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="41">
				<verse number="1">І сталася ў сёмым месяцы, прыйшоў Ізмаэль, сын Нэтаніі, сына Элішамы, з насеньня валадарскага, і начальнікі валадара, і дзесяць чалавек з ім да Гедаліі, сына Ахікама, у Міцпу, і елі там разам хлеб у Міцпе.</verse>
				<verse number="2">І ўстаў Ізмаэль, сын Нэтаніі, і дзесяць чалавек, якія былі з ім, і ўдарылі Гедалію, сына Ахікама, сына Шафана. І забіў [Ізмаэль] таго, каго валадар Бабілонскі прызначыў [начальнікам] у зямлі [Юды].</verse>
				<verse number="3">І забіў Ізмаэль усіх Юдэяў, якія былі з Гедаліем у Міцпе, і Халдэйцаў ваяроў, якія там былі.</verse>
				<verse number="4">І сталася на другі дзень пасьля забойства, калі яшчэ ніхто [пра гэта] ня ведаў,</verse>
				<verse number="5">прыйшлі людзі з Сыхему, з Шыло і Самарыі, восемдзясят чалавек з паголенымі бародамі, разьдзёртымі шатамі і нарэзамі на целе, і ў руках іхніх [былі] ахвяры хлебныя і кадзіла, каб прынесьці [гэта] ў Дом ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="6">І выйшаў Ізмаэль, сын Нэтаніі, насустрач ім з Міцпы, а яны, ідучы, ішлі і плакалі. І сталася, калі ён сустрэў іх, сказаў ім: «Ідзіце да Гедаліі, сына Ахікама!»</verse>
				<verse number="7">І сталася, калі ўвайшлі яны ў сярэдзіну горада, пазабіваў іх Ізмаэль, сын Нэтаніі, ён і людзі, якія [былі] з ім, і [ўкінуў] іх у сярэдзіну ямы.</verse>
				<verse number="8">І знайшлося дзесяць чалавек сярод іх, і яны сказалі Ізмаэлю: «Не забівай нас, бо маем у полі схаваныя запасы: пшаніцу, ячмень, алей і мёд». І ён спыніўся, і не забіў іх разам з братамі іхнімі.</verse>
				<verse number="9">А яма, у якую Ізмаэль кідаў усе трупы людзей, якіх забіў разам з Гедаліем, [была] тою ямаю, якую зрабіў валадар Аса супраць Баашы, валадара Ізраіля. Гэтую яму Ізмаэль, сын Нэтаніі, запоўніў забітымі.</verse>
				<verse number="10">І паланіў Ізмаэль усю рэшту народу, які [быў] у Міцпе, і дочак валадара, і ўвесь народ, які застаўся, якіх Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, даручыў Гедаліі, сыну Ахікама. І забраў іх з сабою Ізмаэль, сын Нэтаніі, і адыйшоў, каб перайсьці да сыноў Амона.</verse>
				<verse number="11">І пачуў Ёханан, сын Карэаха, і ўсе князі войска, якія [былі] з ім, пра ўсё ліха, якое ўчыніў Ізмаэль, сын Нэтаніі,</verse>
				<verse number="12">і сабралі яны ўсіх людзей, і пайшлі ваяваць з Ізмаэлем, сынам Нэтаніі. І знайшлі яны яго пры водах вялікіх, якія ў Гібэоне.</verse>
				<verse number="13">І сталася, калі ўвесь народ, які быў з Ізмаэлем, убачыў Ёханана, сына Карэаха, і ўсіх князёў войска, якія [былі] з ім, яны ўзрадаваліся,</verse>
				<verse number="14">і адвярнуўся ўвесь народ, якога вывеў Ізмаэль з Міцпы, і вярнуліся, і перайшлі да Ёханана, сына Карэаха.</verse>
				<verse number="15">А Ізмаэль, сын Нэтаніі, уцёк з васьмю людзьмі ад аблічча Ёханана і перайшоў да сыноў Амона.</verse>
				<verse number="16">І ўзяў Ёханан, сын Карэаха, і ўсе князі войска, якія з ім, усю рэшту народу, якую вывеў Ізмаэль, сын Нэтаніі, з Міцпы пасьля таго, як забіў Гедалію, сына Ахікама, ваяроў, жанчынаў, дзяцей і эўнухаў, якіх [Ёханан] вярнуў з Гібэону,</verse>
				<verse number="17">і пайшлі яны, і затрымаліся ў Герут-Кімгаме, які блізка Бэтлеему, каб ісьці далей і [перайсьці] ў Эгіпет</verse>
				<verse number="18">далей ад аблічча Халдэйцаў, бо яны баяліся іх, бо Ізмаэль, сын Нэтаніі, забіў Гедалію, сына Ахікама, якога валадар Бабілонскі прызначыў над зямлёй [Юды].</verse>
			</chapter>
			<chapter number="42">
				<verse number="1">І наблізіліся ўсе князі, і Ёханан, сын Карэаха, і Езанія, сын Гешаі, і ўвесь народ ад малога да вялікага,</verse>
				<verse number="2">і сказалі Ярэміі прароку: «Няхай прыйдзе перад аблічча тваё просьба нашая! Маліся за нас да ГОСПАДА, Бога твайго, за ўсю рэшту гэтую, бо засталося нас нямнога з вялікае лічбы, як бачаць вочы твае.</verse>
				<verse number="3">І няхай ГОСПАД, Бог твой, пакажа нам шлях, якім маем ісьці, і тыя рэчы, якія мы маем рабіць».</verse>
				<verse number="4">І сказаў ім Ярэмія прарок: «Я чую. Вось, я памалюся да ГОСПАДА, Бога вашага, паводле словаў вашых, і кожнае слова, якое ГОСПАД адкажа вам, я паведамлю вам, і не схаваю перад вамі [ніякага] слова».</verse>
				<verse number="5">А яны сказалі Ярэміі: «Няхай ГОСПАД будзе супраць нас сьведкам верным і праўдзівым, калі мы ня будзем рабіць паводле ўсіх словаў, якія ГОСПАД, Бог твой, пашле табе для нас.</verse>
				<verse number="6">Ці будзе гэта добра, ці кепска, мы будзем слухацца голасу ГОСПАДА, Бога нашага, да Якога мы пасылаем цябе, каб нам было добра, бо мы паслухаліся голасу ГОСПАДА, Бога нашага».</verse>
				<verse number="7">І сталася, калі скончыліся дзесяць дзён, было слова ГОСПАДА да Ярэміі.</verse>
				<verse number="8">І ён паклікаў Ёханана, сына Карэаха, і ўсіх князёў войска, якія былі з ім, і ўвесь народ ад малога да вялікага,</verse>
				<verse number="9">і сказаў ім: «Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля, да Якога вы паслалі мяне, каб я прынёс перад аблічча Ягонае просьбу вашую.</verse>
				<verse number="10">Калі, жывучы, будзеце жыць далей у зямлі гэтай, Я адбудую вас, а ня зьнішчу, і насаджу вас, а ня вырву, бо Я шкадую адносна ліха, якое Я зрабіў вам.</verse>
				<verse number="11">Ня бойцеся аблічча валадара Бабілонскага, аблічча якога вы баіцёся, не палохайцеся яго, кажа ГОСПАД, бо Я з вамі, каб збавіць вас і вызваліць вас з рукі ягонай.</verse>
				<verse number="12">І Я дам вам літасьць, і ён зьлітуецца над вамі і верне вас у зямлю вашую.</verse>
				<verse number="13">А калі вы скажаце: “Ня будзем жыць у зямлі гэтай”, і ня будзеце слухацца голасу ГОСПАДА, Бога вашага,</verse>
				<verse number="14">кажучы: “Не! Мы пойдзем у зямлю Эгіпецкую, дзе ня будзем бачыць вайны, і ня будзем чуць голас рогу, і ня будзем прагнуць хлеба, і там будзем жыць”,</verse>
				<verse number="15">дык цяпер слухайце слова ГОСПАДА, рэшта Юды. Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля: “Калі вы, зьвярнуўшы, зьвернеце абліччы вашыя, каб ісьці ў Эгіпет, і пойдзеце, каб там пасяліцца,</verse>
				<verse number="16">станецца, што меч, якога вы баіцёся, дасягне вас там, у зямлі Эгіпецкай, і голад, якога вы палохаецеся, будзе спадарожнічаць вам у Эгіпце, і там вы паўміраеце.</verse>
				<verse number="17">І станецца, што ўсе людзі, якія зьвярнулі абліччы свае, каб ісьці ў Эгіпет, каб там пасяліцца, памруць ад мяча, голаду і заразы, і ніводзін з іх ня выратуецца і не ўцячэ ад ліха, якое Я спашлю на іх”.</verse>
				<verse number="18">Бо гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля: “Як выліўся гнеў Мой і абурэньне Маё на жыхароў Ерусаліму, так будзе выліты гнеў Мой на вас, калі вы прыйдзеце ў Эгіпет. І станецеся вы праклёнам, страхоцьцем, зьнявагаю і ганьбаю, і больш ня ўбачыце месца гэтага”.</verse>
				<verse number="19">Прамовіў да вас ГОСПАД, рэшта Юды: “Не ідзіце ў Эгіпет”. Ведаючы, ведайце, што я перасьцярог вас сёньня.</verse>
				<verse number="20">Бо блукаючы, вы заблукалі ў душах вашых, бо вы паслалі мяне да ГОСПАДА, Бога вашага, кажучы: “Маліся за нас да ГОСПАДА, Бога нашага, і паведамі нам усё, што скажа ГОСПАД, Бог наш, і мы зробім [гэта]”.</verse>
				<verse number="21">І я паведаміў вам сёньня, але вы ня слухаеце голасу ГОСПАДА, Бога вашага, у-ва ўсім тым, з чым Ён паслаў мяне да вас.</verse>
				<verse number="22">І цяпер, ведаючы, ведайце, што вы паўміраеце ад мяча, голаду і заразы ў месцы, куды хочаце ісьці, каб там пасяліцца».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="43">
				<verse number="1">І сталася, калі Ярэмія скончыў прамаўляць да ўсяго народу ўсе словы ГОСПАДА, Бога іхняга, якія паслаў да іх ГОСПАД, Бог іхні, усе словы гэтыя,</verse>
				<verse number="2">сказалі Азарыя, сын Гашаі, і Ёханан, сын Карэаха, і ўсе людзі дзёрзкія, кажучы да Ярэміі: «Хлусьню ты гаворыш! Не пасылаў цябе ГОСПАД, Бог наш, кажучы: “Не ідзіце ў Эгіпет, каб там пасяліцца!”</verse>
				<verse number="3">Бо Барух, сын Нэрыі, намовіў цябе супраць нас, каб выдаць нас у рукі Халдэйцаў, каб забіць нас або выгнаць нас у Бабілон».</verse>
				<verse number="4">І Ёханан, сын Карэаха, і ўсе князі войска, і ўвесь народ не паслухалі голасу ГОСПАДА, каб жыць у зямлі Юды.</verse>
				<verse number="5">І Ёханан, сын Карэаха, і ўсе князі войска ўзялі ўсю рэшту Юды, якія вярнуліся з усіх народаў, куды былі выгнаныя, каб жыць у зямлі Юды,</verse>
				<verse number="6">мужчынаў, жанчынаў, дзяцей, дочак валадара і кожную душу, якую Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, пакінуў разам з Гедаліем, сынам Ахікама, сынам Шафана, і Ярэмію прарока, і Баруха, сына Нэрыі.</verse>
				<verse number="7">І пайшлі яны ў зямлю Эгіпецкую, бо не паслухаліся голасу ГОСПАДА, і прыйшлі ў Тахпанхэс.</verse>
				<verse number="8">І было слова ГОСПАДА да Ярэміі ў Тахпанхэсе, кажучы:</verse>
				<verse number="9">«Вазьмі ў рукі твае камяні вялікія і схавай іх у гліне цагельнай пры ўваходзе ў дом фараона ў Тахпанхэсе на вачах мужоў Юдэйскіх.</verse>
				<verse number="10">І скажаш ім: “Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Вось, Я пашлю, і прывяду Нэвухаднэцара, валадара Бабілонскага, слугу Майго. І ён паставіць пасад свой на камянях гэтых, якія Я схаваў, і ён расьцягне намёт свой над імі.</verse>
				<verse number="11">І ён прыйдзе, і ўдарыць зямлю Эгіпецкую, і хто прызначаны на сьмерць, [пойдзе] на сьмерць, хто ў палон, [той пойдзе] ў палон, хто пад меч, [той пойдзе] пад меч.</verse>
				<verse number="12">І ён падпаліць вагонь у дамах багоў Эгіпецкіх, і спаліць іх, і возьме ў палон, і ачысьціць зямлю Эгіпецкую, як чысьціць пастух адзеньне сваё, і выйдзе адтуль у супакоі.</verse>
				<verse number="13">І паломіць ён слупы Бэт-Шэмэшу, які ў зямлі Эгіпецкай, і дамы багоў Эгіпецкіх спаліць вагнём”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="44">
				<verse number="1">Слова, якое было да Ярэміі адносна ўсіх Юдэяў, якія жылі ў зямлі Эгіпецкай, якія жылі ў Мігдоле, у Тахпанхэсе, у Нофе і ў зямлі Патрос, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Вы бачылі ўсё ліха, якое Я спаслаў на Ерусалім і на ўсе гарады Юды. І вось, яны зруйнаваныя ў дзень гэты, і няма ў іх жыхароў</verse>
				<verse number="3">за ліхоту, якую яны ўчынілі, каб гнявіць Мяне, ходзячы кадзіць і служыць іншым багам, якіх ня ведалі ані яны, ані вы, ані бацькі вашыя.</verse>
				<verse number="4">І Я пасылаў да вас усіх слугаў Маіх, прарокаў, устаючы ўначы і пасылаючы, і кажучы: “Не рабіце, прашу, рэчаў, якія Я ненавіджу!”</verse>
				<verse number="5">Але яны ня слухалі, і не прыхілілі вушы свае, каб адвярнуцца ад ліхоты сваёй і каб не кадзіць багам чужым.</verse>
				<verse number="6">І выліліся гнеў Мой і лютасьць Мая, і запалалі ў гарадах Юды і на вуліцах Ерусаліму, і сталіся яны руінаю і пусткаю, як [гэта бачыце] сёньня.</verse>
				<verse number="7">І цяпер гэта кажа ГОСПАД, Бог Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Навошта вы чыніце зло вялікае душам вашым, каб былі вынішчаныя ў вас пасярод Юды мужчыны, жанчыны, дзеці і немаўляты, каб не засталося з вас рэшты?</verse>
				<verse number="8">Навошта вы гнявіце Мяне ўчынкамі рук вашых, калі кадзіце багам чужым у зямлі Эгіпецкай, куды вы прыйшлі, каб там пасяліцца, каб былі вы зьнішчаныя і каб сталіся праклёнам і пасьмешышчам для ўсіх народаў зямлі?</verse>
				<verse number="9">Ці вы забыліся пра ліхоту бацькоў вашых і ліхоту валадароў Юды, і ліхоту жонак іхніх, пра ліхоту вашую і пра ліхоту жонак вашых, якую вы чынілі ў зямлі Юды і на вуліцах Ерусаліму?</verse>
				<verse number="10">Да дня сёньняшняга вы не ўпакорыліся, і не баіцёся, і ня ходзіце паводле Закону Майго і прыказаньняў Маіх, якія Я даў вам перад абліччам вашым і перад абліччам бацькоў вашых.</verse>
				<verse number="11">Дзеля гэтага гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Вось, Я зьвярну аблічча Маё супраць вас на зло, каб зьнішчыць усяго Юду.</verse>
				<verse number="12">І прыбяру рэшту Юды, якія зьвярнулі абліччы свае, каб ісьці ў зямлю Эгіпецкую, каб там пасяліцца, і загінуць усе ў зямлі Эгіпецкай, і ўпадуць ад мяча і ад голаду, і загінуць ад малога да вялікага, і паўміраюць ад мяча і ад голаду, і стануцца праклёнам, страхоцьцем, зьнявагаю і ганьбаю.</verse>
				<verse number="13">І Я наведаю тых, якія жывуць у зямлі Эгіпецкай, як наведаў Ерусалім, мячом, голадам і заразаю.</verse>
				<verse number="14">І ня будзе ўцекача і выратаванага з рэшты Юды, якія прыйшлі, каб пасяліцца ў зямлі Эгіпецкай, каб [потым] вярнуцца ў зямлю Юды, куды яны прагнуць усёй душою вярнуцца і жыць там. Але ня вернецца [ніхто], хіба [толькі] недабіткі».</verse>
				<verse number="15">І адказалі Ярэміі ўсе мужчыны, якія ведалі, што жонкі іхнія кадзяць багам чужым, і ўсе жанчыны, якія стаялі ў царкве вялікай, і ўвесь народ, які жыў у зямлі Эгіпецкай у Патросе, кажучы:</verse>
				<verse number="16">«Слова, якое ты прамаўляў да нас у імя ГОСПАДА, мы ня будзем слухаць ад цябе.</verse>
				<verse number="17">Бо, выконваючы, мы выканаем усе словы, якія выйшлі з вуснаў нашых, і будзем кадзіць валадарцы неба, і будзем выліваць для яе ахвяры вадкія, як рабілі мы, і бацькі нашыя, валадары нашыя і князі нашыя ў гарадах Юды і на вуліцах Ерусаліму, і мы былі насычаны хлебам, і было нам добра, і ліха мы ня бачылі.</verse>
				<verse number="18">Але з таго часу, калі мы перасталі кадзіць валадарцы неба і выліваць для яе ахвяры вадкія, бракуе нам усяго, і мы гінем ад мяча і голаду».</verse>
				<verse number="19">[А жанчыны казалі]: «Калі мы кадзім валадарцы неба і калі выліваем для яе ахвяры вадкія, хіба [робім гэта] бяз [згоды] мужоў нашых, ці робім для яе печыва з вобразам ейным і выліваем ахвяры вадкія?»</verse>
				<verse number="20">І сказаў Ярэмія ўсяму народу, мужчынам, жанчынам і ўсім людзям, якія адказалі яму [такім] словам, кажучы:</verse>
				<verse number="21">«Хіба тое кадзіла, якое вы палілі ў гарадах Юды і на вуліцах Ерусаліму, вы і бацькі вашыя, валадары вашыя і князі вашыя, і народ зямлі, князі і просты народ, [хіба] ГОСПАД ня памятае яго і не ўвайшло яно ў сэрца Ягонае?</verse>
				<verse number="22">І ня мог ГОСПАД больш зносіць ліхоцьце ўчынкаў вашых і брыдоты, якія вы чынілі. І сталася зямля вашая руінаю, пустэчаю і праклёнам, без жыхароў, як [бачыце гэта] сёньня.</verse>
				<verse number="23">За тое, што вы кадзілі і што грашылі супраць ГОСПАДА, і ня слухалі голасу ГОСПАДА, і не хадзілі паводле Закону Ягонага, паводле прыказаньняў Ягоных і паводле сьведчаньняў Ягоных, спаткала вас гэткае ліха, як [бачыце гэта] сёньня».</verse>
				<verse number="24">І сказаў Ярэмія ўсяму народу і ўсім жанчынам: «Слухайце слова ГОСПАДА, увесь Юда, які ў зямлі Эгіпецкай!</verse>
				<verse number="25">Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля, кажучы: “Вы і жонкі вашыя прамаўляеце вуснамі вашымі і робіце рукамі вашымі, кажучы: "Выконваючы, выканаем шлюбаваньні нашыя, якія мы абяцалі, каб кадзіць для валадаркі неба і выліваць для яе ахвяры вадкія". Выконваючы, выконвайце шлюбаваньні вашыя і, зьдзяйсьняючы, зьдзяйсьняйце абяцаньні вашыя!”</verse>
				<verse number="26">Дзеля таго паслухайце слова ГОСПАДА, ты, увесь Юда, які жыве ў зямлі Эгіпецкай. Вось, Я прысягаю на імя Маё вялікае, кажа ГОСПАД, што ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай ня будзе больш клікаць імя Маё вуснамі [сваімі] ніхто з мужоў Юды, кажучы: “Як жывы Госпад ГОСПАД!”</verse>
				<verse number="27">Вось, Я чуваю над вамі на зло, а не на дабро. І загінуць усе мужы Юды, якія ў зямлі Эгіпецкай, ад мяча і голаду аж да зьнішчэньня іх.</verse>
				<verse number="28">Тыя, што ўратуюцца ад мяча, вернуцца з зямлі Эгіпецкай у зямлю Юды ў малой лічбе, і даведаецца ўся рэшта Юды, якія прыйшлі ў зямлю Эгіпецкую, каб пасяліцца там, чыё слова зьдзейсьніцца, Маё ці іхняе.</verse>
				<verse number="29">І гэта будзе для вас знакам, кажа ГОСПАД, што Я наведаю вас у месцы гэтым, каб вы даведаліся, што спаўняючыся, споўняцца словы Мае пра вас на зло.</verse>
				<verse number="30">Гэта кажа ГОСПАД: “Вось, Я аддам фараона Хофру, валадара Эгіпецкага, у рукі ворагаў ягоных і рукі тых, якія шукаюць душы ягонай, як Я аддаў Сэдэкію, валадара Юды, у рукі Нэвухаднэцара, валадара Бабілонскага, ворага ягонага, які шукаў душу ягоную”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="45">
				<verse number="1">Слова, якое прамовіў Ярэмія прарок да Баруха, сына Нэрыі, калі ён запісаў словы гэтыя ў кнігу з вуснаў Ярэміі ў чацьвёртым годзе Егаякіма, сына Ёсіі, валадара Юды, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля, да цябе, Барух.</verse>
				<verse number="3">Ты кажаш: “Гора мне, бо ГОСПАД дадае смутку да болю майго. Я змучыўся ад уздыханьняў, не знаходжу супачыну!”</verse>
				<verse number="4">Так скажаш яму: “Гэта кажа ГОСПАД. Вось, Я руйную тое, што пабудаваў, а тое, што пасадзіў, вырываю, усю зямлю гэтую.</verse>
				<verse number="5">А ты шукаеш для сябе вялікага? Не шукай! Бо вось, Я прыводжу ліха на кожнае цела, кажа ГОСПАД, а табе дам душу тваю як здабычу ў кожным месцы, куды ты пойдзеш”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="46">
				<verse number="1">Слова ГОСПАДА, якое было да Ярэміі прарока пра народы.</verse>
				<verse number="2">Супраць Эгіпту, супраць войска фараона Нэхо, валадара Эгіпецкага, якое было каля ракі Эўфрат у Каркемішы, і якое пабіў Нэвухаднэцар, валадар Бабілонскі, у чацьвёртым годзе Егаякіма, сына Ёсіі, валадара Юды:</verse>
				<verse number="3">«Падрыхтуйце тарчу і шчыт і ідзіце ў бой!</verse>
				<verse number="4">Запрагайце коней і сядайце, вершнікі, і пашыхтуйцеся [тыя, што] ў шаломах, навастрыце дзіды, і апраніце панцыры!</verse>
				<verse number="5">Што я бачу? Яны напалоханыя, адыходзяць, і волаты іхнія пабітыя, уцякаюць у страху і не аглядаюцца! Жах вакол, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="6">Не ўцячэ хуткі і ня выратуецца волат. На поўначы, на беразе ракі Эўфрат спатыкаюцца яны і падаюць.</verse>
				<verse number="7">Хто той, які падымаецца як рака, воды ягоныя хвалююцца як ручай?</verse>
				<verse number="8">Эгіпет падымаецца як рака, і воды ягоныя хвалююцца як ручай, і ён кажа: “Падняўшыся, пакрыю зямлю, зьнішчу горад і жыхароў ягоных”.</verse>
				<verse number="9">Імчыце коні, ляціце калясьніцы, і ідзіце наперад, волаты. Куш і Пут няхай трымаюць шчыты, і Людыйцы няхай нацягваюць лук!</verse>
				<verse number="10">Гэта дзень Госпада, ГОСПАДА Магуцьцяў, дзень помсты, каб адпомсьціць ворагам Ягоным. І меч будзе есьці, і насыціцца, і нап’ецца крыві, бо гэта ахвяра для Госпада, ГОСПАДА Магуцьцяў, у зямлі паўночнай каля ракі Эўфрат.</verse>
				<verse number="11">Пайдзі ў Гілеад і вазьмі бальзам, дзяўчына, дачка Эгіпту! Надарма, памнажаючы, ты памнажаеш лекі, няма аздараўленьня для цябе!</verse>
				<verse number="12">Пачулі народы пра ганьбу тваю, і галашэньне тваё напоўніла зямлю, бо волат спатыкнуўся аб волата, і абодва ўпалі разам».</verse>
				<verse number="13">Слова, якое прамовіў ГОСПАД да Ярэміі прарока пра прыйсьце Нэвухаднэцара, валадара Бабілонскага, каб захапіць зямлю Эгіпецкую:</verse>
				<verse number="14">«Паведаміце Эгіпту і паслухайце ў Мігдоле, паслухайце ў Нофе і Тахпанхэсе! Скажыце: “Стань і рыхтуйся, бо меч праглыне [ўсё] вакол цябе”.</verse>
				<verse number="15">Чаму ўпаў асілак твой? Не ўстаяў ён, бо ГОСПАД пхнуў яго.</verse>
				<verse number="16">Моцна захістаўся і ўпаў чалавек на бліжняга свайго, і сказаў: “Падыміся і вернемся да народу нашага і ў зямлю нараджэньня нашага ад аблічча мяча забойчага”.</verse>
				<verse number="17">Назавіце фараона, валадара Эгіпецкага, “Гармідар”, ён прапусьціў час адпаведны.</verse>
				<verse number="18">Як жывы Я, кажа Валадар, ГОСПАД Магуцьцяў — імя Ягонае, як Табор сярод гор і як Кармэль пры моры, прыйдзе ён.</verse>
				<verse number="19">Падрыхтуй рэчы на выгнаньне, жыхарка, дачка Эгіпту, бо Ноф стане пустэчаю, і будзе спалены, без жыхароў.</verse>
				<verse number="20">Эгіпет — цялушка ладная, прыгожая, але авадзень з поўначы прыходзіць, прыходзіць.</verse>
				<verse number="21">Найміты ягоныя пасярод яго як цяляты кормныя, але і яны вярнуліся і ўцяклі разам, ня вытрымалі, бо прыйшоў на іх дзень загубы іхняй, час наведваньня іхняга.</verse>
				<verse number="22">Голас [Эгіпту] загучыць як [сычэньне] зьмяі, бо набліжаюцца з войскамі, і прыйдуць да яго з сякерамі, як дрывасекі.</verse>
				<verse number="23">І сьсякуць яны лес ягоны, кажа ГОСПАД, хоць ён непраходны, бо іх больш ад саранчы, і няма ім ліку.</verse>
				<verse number="24">Асаромлена дачка Эгіпту і аддадзена ў рукі народу паўночнага.</verse>
				<verse number="25">Кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля: “Вось, Я наведаю Амона ў Но, і фараона, і Эгіпет, і багоў ягоных, і валадароў ягоных, і фараона, і тых, якія спадзяюцца на яго.</verse>
				<verse number="26">І аддам іх у рукі тых, якія шукаюць душу іхнюю, у рукі Нэвухаднэцара, валадара Бабілонскага, і ў рукі слугаў ягоных, але потым ён будзе абжыты як у дні старадаўнія, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="27">А ты ня бойся, слуга Мой Якуб, і не палохайся, Ізраіль, бо вось, Я збаўлю цябе з [зямлі] далёкай, і насеньне тваё — з зямлі палону іхняга. І вернецца Якуб, і супачыне, і будзе бясьпечны, і ніхто ня будзе трывожыць [яго]!</verse>
				<verse number="28">Ты ня бойся, слуга Мой, Якуб, кажа ГОСПАД, бо Я з табою, бо Я зраблю канец усім народам, у якіх Я расьцярушыў цябе, а табе не зраблю канец, але пакараю цябе паводле правасудзьдзя, і непакараным не пакіну цябе”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="47">
				<verse number="1">Слова ГОСПАДА, якое было да Ярэміі прарока адносна Філістынцаў, перш, чым фараон здабыў Газу:</verse>
				<verse number="2">«Гэта кажа ГОСПАД. Вось, воды падымаюцца з поўначы, і будуць яны як ручай залеўны, і зальюць зямлю і ўсё, што на ёй, горад і жыхароў у ім, і будуць крычаць людзі, і загалосяць усе жыхары зямлі.</verse>
				<verse number="3">Ад тупату капытоў дужых [коней] ягоных, ад лязгату калясьніцаў ягоных і грукату колаў іхніх бацькі ня зьвернуцца да сыноў, бо самлеюць [ім] рукі,</verse>
				<verse number="4">бо надыйшоў дзень, каб зьнішчыць усіх Філістынцаў, каб выгубіць у Тыры і Сідоне ўсіх памочнікаў, якія засталіся. Бо ГОСПАД зьнішчыць Філістынцаў і рэшту вострава Кафтор.</verse>
				<verse number="5">Аблысела Газа, зьнямеў Ашкелён. Рэшта даліны іхняй, як доўга будзеце рабіць сабе нарэзы?</verse>
				<verse number="6">Гора! Меч ГОСПАДА, як доўга ты не супачынеш? Вярніся ў похвы свае, супакойся і суцішся!</verse>
				<verse number="7">Але як ён супакоіцца, калі ГОСПАД загадаў яму, супраць Ашкелёну і супраць узьбярэжжа мора скіраваў яго».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="48">
				<verse number="1">Адносна Мааву. «Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Гора Нэво, бо ён зьнішчаны, і Кірыятаім асаромлены і здабыты, асаромлены замак і напалоханы.</verse>
				<verse number="2">Няма больш славы ў Мааве! У Хешбоне задумляюць ліхоту супраць яго: “Хадзем, выгубім яго спаміж народаў”. Таксама ты, Мадмэн, замоўкнеш, за табою прыйдзе меч.</verse>
				<verse number="3">Голас крыку з Харанаіму: “Спусташэньне і бяда вялікая”.</verse>
				<verse number="4">Мааў пераможаны! Чуваць крык аж да Цаару.</verse>
				<verse number="5">Праз вандол у Люхіт узыходзяць плачучы, на схіле Харанаіму чутна галашэньне пра загубу:</verse>
				<verse number="6">“Уцякайце! Ратуйце душы вашыя і будзеце як той верас у пустыні”.</verse>
				<verse number="7">За тое, што ты спадзяваўся на справы твае і на скарбы твае, ты таксама будзеш здабыты, і Кемош пойдзе на выгнаньне, і разам [з ім] сьвятары ягоныя і князі ягоныя.</verse>
				<verse number="8">І прыйдзе руйнаваньне ў кожны горад, і [ніводзін] горад не ўратуецца, і загіне даліна, і будзе зьнішчана раўніна, бо [гэта] сказаў ГОСПАД.</verse>
				<verse number="9">Дайце крылы Мааву, і ён паляціць, і гарады ягоныя стануцца пустэчаю, і ня будзе жыхароў у іх.</verse>
				<verse number="10">Пракляты, хто выконвае справу ГОСПАДА нядбала! Пракляты, хто меч Ягоны стрымлівае ад крыві!</verse>
				<verse number="11">Мааў цешыўся супакоем ад юнацтва свайго і адпачываў спакойна на дражджах сваіх, і ня быў пераліваны з пасудзіны ў пасудзіну, і не ішоў на выгнаньне. Таму захаваў ён смак свой, і пах ягоны не зьмяніўся.</verse>
				<verse number="12">Дзеля гэтага вось, надыходзяць дні, кажа ГОСПАД, і Я пашлю да яго тых, якія наліваюць [віно], і яны перальюць яго, і посуд ягоны спустошаць, і збаны ягоныя патаўкуць.</verse>
				<verse number="13">І будзе саромецца Мааў дзеля Кемоша, як дом Ізраіля саромеўся дзеля Бэтэлю, на які спадзяваўся.</verse>
				<verse number="14">Як вы [можаце] казаць: “Мы — волаты і ваяры ў бітве”?</verse>
				<verse number="15">Той, хто зьнішчыць Мааў і гарады ягоныя, прыходзіць, і найлепшыя юнакі ягоныя пойдуць на зарэз, кажа Валадар, ГОСПАД Магуцьцяў — імя Ягонае.</verse>
				<verse number="16">Набліжаецца загуба Мааву, вельмі сьпяшаецца бяда ягоная.</verse>
				<verse number="17">Спачувайце яму, усе, хто навокал яго, і ўсе, якія ведаеце імя ягонае, і кажыце: “Як зламаны скіпетр моцны, кій слаўны!”</verse>
				<verse number="18">Зыйдзі са славы сваёй і сядзь у сухой [зямлі], дачка Дыбону, бо прыйшоў да цябе нішчыцель Мааву, і ён зруйнуе цьвярдыні твае.</verse>
				<verse number="19">Стань каля дарогі і глядзі, жыхарка Араэру, і пытайся таго, хто ўцёк, і таго, хто ўратаваўся, і кажы: “Што сталася?”</verse>
				<verse number="20">Мааў асаромлены, бо зламаны. Крычыце і галасіце, і паведамце ў Арноне, што спустошаны Мааў.</verse>
				<verse number="21">Прыходзіць суд на зямлю раўнінную, на Халён, на Ягцу, на Мэфаат,</verse>
				<verse number="22">на Дыбон, на Нэво, на Бэт-Дыблатаім,</verse>
				<verse number="23">на Кірыятаім, на Бэт-Гамуль, на Бэт-Мэон,</verse>
				<verse number="24">на Керыёт, на Боцру і на ўсе гарады зямлі Мааў, далёкія і блізкія.</verse>
				<verse number="25">Адсечаны рог Мааву, і зломлена рамяно ягонае, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="26">Напаіце яго, бо ён узьвялічваўся супраць ГОСПАДА, і няхай паваліцца Мааў у ванітаваньні свае і станецца пасьмешышчам.</verse>
				<verse number="27">Ці ня быў для цябе пасьмешышчам Ізраіль? Хіба ён знойдзены сярод злодзеяў, што ты ківаеш галавою, калі пра яго гаворыш?</verse>
				<verse number="28">Пакідайце гарады і жывіце сярод скалаў, жыхары Мааву, і будзьце як голуб, які віе гняздо на збоччах на краі стромы.</verse>
				<verse number="29">Мы чулі пра пыхлівасьць Мааву, ганарыстасьць вялікую, пра фанабэрыстасьць ягоную і пра зухвальства ягонае, пра пыхлівасьць ягоную і надзьмутасьць сэрца ягонага.</verse>
				<verse number="30">Я ведаю, кажа ГОСПАД, дзёрзкасьць ягоную, і што пустая пахвальба ягоная, і нявартае тое, што робяць яны.</verse>
				<verse number="31">Дзеля таго Я галашу дзеля Мааву, і дзеля ўсяго Мааву лямантую, і бядую дзеля людзей Кір-Хэрэсу.</verse>
				<verse number="32">Больш, чым дзеля Язэру, Я плачу дзеля цябе, вінаграднік Сібмы! Парасткі твае дайшлі аж да мора і сягаюць аж да мора Язэру, але напаў нішчыцель на сьпелы плод твой і на вінаград твой.</verse>
				<verse number="33">І забраныя радасьць і пацеха з вінаградніку і з зямлі Мааў, і Я скончу віно ў тоўчнях, [ніхто] яго не выціскае з радаснай песьняй, і радасная песьня [ўжо] ня радасная песьня.</verse>
				<verse number="34">Ад крыку з Хешбону аж да Элеале, аж да Ягацу даходзіць голас іхні, ад Цаару да Харанаіму і да Эглят-Шэлішыі, бо нават воды Німрыму стануць сухой [зямлёю].</verse>
				<verse number="35">Я выгублю ў Мааве, кажа ГОСПАД, таго, хто ўзыходзіць на ўзгоркі і кадзіць багам сваім.</verse>
				<verse number="36">Дзеля гэтага сэрца Маё дзеля Мааву як жалейка стогне, і дзеля людзей Кір-Хэрэсу як жалейка стогне, бо ўсё, што яны сабралі, прапала.</verse>
				<verse number="37">Бо кожная галава аблысела, і кожная барада абголена, на ўсіх руках — нарэзы, і на сьцёгнах — зрэбніца.</verse>
				<verse number="38">На ўсіх дахах Мааву і на плошчах ягоных лямант вялікі, бо Я раструшчыў Мааў, як посуд [гліняны], які не падабаецца, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="39">Які ён раструшчаны! Галасіце! Як Мааў уцякаў асаромлены! І стаўся Мааў пасьмешышчам і страхоцьцем для ўсіх навокал.</verse>
				<verse number="40">Бо гэта кажа ГОСПАД. Вось, ён прыляціць, як арол, і раскіне крылы свае над Маавам.</verse>
				<verse number="41">Керыёт будзе здабыты, і крэпасьці захопленыя. І будзе сэрца волатаў Мааву ў той дзень, як сэрца жанчыны, якая нараджае.</verse>
				<verse number="42">І будзе зьнішчаны Мааў як народ, бо ўзьвялічваўся супраць ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="43">Жах, яма і пастка для цябе, жыхар Мааву, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="44">Хто ўцячэ ад жаху, упадзе ў яму, а хто вылезе з ямы, будзе схоплены ў пастку, бо Я прывяду на Мааў год наведваньня іхняга, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="45">У ценю Хешбону стануць зьнясіленыя ўцекачы, але агонь выйдзе з Хешбону, і полымя — з сярэдзіны Сыгону, і праглыне бакі Мааву і цемя сыноў бунту.</verse>
				<verse number="46">Гора табе, Мааў! Загінуў народ Кемоша, бо сыны твае ўзятыя ў палон, і дочкі твае — у няволі.</verse>
				<verse number="47">Але Я вярну палон Мааву ў будучыя дні, кажа ГОСПАД. Аж дасюль суд над Маавам».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="49">
				<verse number="1">Адносна сыноў Амона. «Гэта кажа ГОСПАД. Хіба няма сыноў у Ізраіля? Хіба няма ў яго спадкаемцы? Навошта Мільком узяў спадчыну Гада, і народ ягоны жыве ў гарадах іхніх?</verse>
				<verse number="2">Дзеля гэтага надыходзяць дні, кажа ГОСПАД, і пачуюць гармідар ваенны ў Раббе сыноў Амона, і яна станецца руінаю і пусткаю, і дочкі ейныя будуць спаленыя вагнём. І ўспадкаеміць Ізраіль спадчыну сваю, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="3">Галасі, Хешбон, бо зруйнаваны Гай! Лямантуйце, дочкі Раббы, апраніцеся ў зрэбніцу, галасіце і бегайце кругом муроў, бо Мільком пойдзе ў няволю разам са сьвятарамі ягонымі і князямі ягонымі.</verse>
				<verse number="4">Чаго ты хвалішся далінамі сваімі? Расьцяклася даліна твая, дачка няверная. Ты спадзявалася на скарбы твае [і казала]: “Хто прыйдзе да мяне?”</verse>
				<verse number="5">Вось, Я прывяду на цябе страх, кажа Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў, ад усіх, хто вакол цябе, і вы паўцякаеце, кожны ў свой бок, і ня будзе каму зьбіраць уцекачоў.</verse>
				<verse number="6">Але потым Я вярну палон сыноў Амона, кажа ГОСПАД».</verse>
				<verse number="7">Адносна Эдому. «Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Ці ўжо больш няма мудрасьці ў Тэмане? Хіба спынілася рада разумных, і непатрэбнай сталася мудрасць іхняя?</verse>
				<verse number="8">Уцякайце, бяжыце назад, хавайцеся ў ямы, жыхары Дэдану, бо Я прывёў загубу Эзава на яго, час, калі наведваю яго.</verse>
				<verse number="9">Калі зьбіральнікі вінаграду прыйдуць да цябе, яны не пакінуць недазьбіранага, і калі злодзеі [прыйдуць] уначы, яны панішчаць, колькі хочуць.</verse>
				<verse number="10">Бо Я агалю Эзава, адкрыю сховы ягоныя, нічога ён схаваць ня зможа. Зьнішчана будзе насеньне ягонае, і браты ягоныя, і суседзі ягоныя, і ня будзе яго.</verse>
				<verse number="11">Пакінь сіротаў тваіх, Я ўтрымаю [іх] пры жыцьці, і ўдовы твае няхай спадзяюцца на Мяне.</verse>
				<verse number="12">Бо гэта кажа ГОСПАД: “Вось, тыя, якім не прысуджана піць келіх [гэты], п’ючы, будуць піць, а ты як застанешся непакараным? Ня будзеш непакараным, але п’ючы, будзеш піць [келіх гэты]”.</verse>
				<verse number="13">Прысягаю на Самога Сябе, кажа ГОСПАД, што Боцра станецца спусташэньнем, і ганьбаю, і пустэчаю, і праклёнам, і ўсе гарады ейныя стануцца руінамі на вякі.</verse>
				<verse number="14">Я пачуў вестку ад ГОСПАДА, і весьнік пасланы да народаў: “Зьбірайцеся і ідзіце на яго! Падрыхтуйцеся да бою!”</verse>
				<verse number="15">Бо вось, Я зраблю цябе малым сярод народаў, пагарджаным між людзьмі.</verse>
				<verse number="16">Падманула цябе фанабэрыя твая і пыхлівасьць сэрца твайго, цябе, які жывеш у пячорах скальных і трымаешся ўзгоркаў высокіх. Бо хоць ты высока зьвіў гняздо сабе, як арол, Я і адтуль скіну цябе, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="17">Эдом станецца пустэчай, і кожны, хто будзе праходзіць праз яго, аслупянее і засьвішча дзеля ўсіх ранаў ягоных.</verse>
				<verse number="18">Як пасьля зьнішчэньня Садома і Гаморы і суседзяў іхніх, кажа ГОСПАД, ня будзе жыць там чалавек, і не паселіцца там сын чалавечы.</verse>
				<verse number="19">Вось, ён выходзіць як леў з гушчара над Ярданам на паплавы зялёныя. Я ў момант змушу яго ўцякаць ад іх, а выбранага юнака пастаўлю над імі. Бо хто [падобны] да Мяне, або хто пакліча Мяне [на суд]? І які пастыр устаіць перад абліччам Маім?</verse>
				<verse number="20">Дзеля гэтага паслухайце пра намер ГОСПАДА, які Ён мае адносна Эдому, і думкі Ягоныя, якія Ён мае адносна жыхароў Тэману. Выцягнуць нават найменшых авечак, і будуць спустошаны пашы іхнія.</verse>
				<verse number="21">Ад гуку зьнішчэньня іхняга задрыжыць зямля, і крык будзе чутны над Морам Чырвоным.</verse>
				<verse number="22">Вось, як арол, падымаецца ён, і ўзьлятае, і раскідвае крылы свае над Боцраю, і сэрца волатаў Эдому ў той дзень станецца як сэрца жанчыны, якая нараджае».</verse>
				<verse number="23">Адносна Дамаску. «Асаромеюцца Хамат і Арпад, бо пачулі яны вестку ліхую, і трывожацца яны, як мора, якое супакоіцца ня можа.</verse>
				<verse number="24">Аслабеў Дамаск, павярнуўся, каб уцякаць, ахапіў яго страх, мучэньні і болі апанавалі яго як жанчыну, якая нараджае.</verse>
				<verse number="25">Як ты спустошаны, горад слаўны, горад вясёласьці?</verse>
				<verse number="26">Таму ўпадуць юнакі ягоныя на плошчах ягоных, і ўсе ваяры змоўкнуць у той дзень, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.</verse>
				<verse number="27">І Я распалю агонь на мурах Дамаску, і ён спаліць палацы Бэн-Гадада».</verse>
				<verse number="28">Адносна Кедару і валадарства Хацор, якія пабіў Нэвухаднэцар, валадар Бабілонскі. «Гэта кажа ГОСПАД: “Устаньце, ідзіце на Кедар і нішчыце сыноў Усходу!”</verse>
				<verse number="29">Забяруць намёты іхнія і авечак іхніх, і накрыцьці іхнія, і ўсе начыньні іхнія, павядуць вярблюдаў іхніх сабе і будуць крычаць на іх: “Жах навокал”.</verse>
				<verse number="30">Уцякайце, выходзьце хутчэй, хавайцеся ў ямы, жыхары Хацору, кажа ГОСПАД, бо супраць вас радзіць раду Нэвухаднэцар, валадар Бабілонскі, і задумаў супраць вас намер.</verse>
				<verse number="31">“Устаньце і ідзіце на народ спакойны, які жыве бясьпечна, кажа ГОСПАД, няма ў іх брамаў, і няма засавак, і жывуць яны самотна”.</verse>
				<verse number="32">І стануцца вярблюды іхнія здабычаю, а мноства чародаў іхніх — на рабунак. І Я расьцярушу іх на ўсе вятры, тых, якія падразаюць [валасы] на скронях, і з усіх бакоў прывяду загубу на іх, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="33">І станецца Хацор прыстанішчам цмокаў і пусткаю на вякі. Ня будзе жыць там чалавек, і не паселіцца там сын чалавечы».</verse>
				<verse number="34">Слова ГОСПАДА, якое было да Ярэміі прарока адносна Эляму на пачатку валадараньня Сэдэкіі, валадара Юды, кажучы:</verse>
				<verse number="35">«Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Вось, Я зламлю лук Эляма, пачатак сілы ягонай.</verse>
				<verse number="36">І прывяду на Элям чатыры вятры з чатырох канцоў неба, і расьцярушу іх на ўсе вятры гэтыя. І ня будзе такога народу, да якога ня прыйдуць выгнанцы з Эляму.</verse>
				<verse number="37">І Я напужаю Элям перад абліччам ворагаў іхніх і перад абліччам тых, якія шукаюць душу іхнюю. І прывяду на іх ліха і лютасьць гневу Майго, кажа ГОСПАД, і пашлю за імі меч, пакуль ня [вынішчу] іх да канца.</verse>
				<verse number="38">І Я пастаўлю пасад Мой у Эляме, і выкіну адтуль валадара і князёў, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="39">Але будзе ў будучых днях, Я вярну палон Эляма, кажа ГОСПАД».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="50">
				<verse number="1">Слова, якое прамовіў ГОСПАД пра Бабілон і пра зямлю Халдэйскую праз рукі Ярэміі прарока:</verse>
				<verse number="2">«Паведаміце сярод народаў і абвяшчайце, узьніміце сьцяг, абвяшчайце, не хавайце, кажыце: “Здабыты Бабілон! Асаромлены Бэль! Зламаны Мэрадах! Асаромлены балваны іхнія, паразьбіваныя ідалы іхнія!”</verse>
				<verse number="3">Бо ідзе супраць яго народ з поўначы. Ён пераменіць зямлю іхнюю ў пустэчу, і ніхто ня будзе жыць у ёй, ад чалавека да жывёлы, [усе] ўцякуць і адыйдуць [адтуль].</verse>
				<verse number="4">У тыя дні і ў той час, кажа ГОСПАД, прыйдуць сыны Ізраіля разам з сынамі Юды, ідучы і плачучы, і пойдуць, і будуць шукаць ГОСПАДА, Бога свайго.</verse>
				<verse number="5">Яны будуць пытацца пра шлях на Сыён, і [зьвернуць] абліччы свае да яго: “Хадземце, злучымся з ГОСПАДАМ запаветам вечным, якога не забудзем”.</verse>
				<verse number="6">Народ Мой як авечкі заблуканыя, пастыры іхнія завялі іх бадзяцца па гарах; ад гары да ўзгорку яны хадзілі, і забыліся пра месца адпачынку свайго.</verse>
				<verse number="7">Усе, якія знаходзілі іх, зьядалі іх, і прыгнятальнікі іхнія казалі: “Не вінававтыя мы, бо яны саграшылі супраць ГОСПАДА, Пашы праведнасьці і надзеі бацькоў іхніх, ГОСПАДА”.</verse>
				<verse number="8">Уцякайце з Бабілону, выходзьце з зямлі Халдэйскай, і будзьце як казлы перад авечкамі.</verse>
				<verse number="9">Бо вось, Я абуджу і прывяду на Бабілон грамаду народаў вялікіх з зямлі паўночнай; і яны пашыхтуюцца супраць яго і адтуль здабудуць яго. Стрэлы іхнія — як у спраўнага волата, не вяртаюцца дарэмна.</verse>
				<verse number="10">І станецца Халдэя здабычаю, і насыцяцца ўсе, хто пустошыць яе, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="11">Радуйцеся і цешцеся, рабаўнікі спадчыны Маёй! Бо вы скачаце, як цяляты па траве, і іржыцё, як жарэбчыкі.</verse>
				<verse number="12">Зьбянтэжылася маці вашая, асаромленая тая, якая вас нарадзіла. Вось, яна будзе апошняй з народаў, пустыняй, сухою [зямлёй] і стэпам.</verse>
				<verse number="13">Дзеля гневу ГОСПАДА ня будзе ніхто жыць на ёй, але ўся яна станецца пусткаю. Кожны, хто будзе праходзіць праз Бабілон, аслупянее і засьвішча дзеля ўсіх ранаў ягоных.</verse>
				<verse number="14">Пашыхтуйцеся супраць Бабілону навокал усе, якія нацягваеце лукі! Страляйце ў яго, не шкадуйце стрэлаў, бо ён саграшыў супраць ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="15">Гаманіце супраць яго вакол яго, бо ён падняў руку сваю. Упалі слупы ягоныя, разбураны муры ягоныя, бо гэта помста ГОСПАДА. Адпомсьціце яму. Як ён рабіў, так зрабіце яму.</verse>
				<verse number="16">Зьнішчыце ў Бабілоне таго, хто сее, і таго, хто трымае серп у час жніва. Перад абліччам мяча забойчага кожны вернецца да народу свайго і кожны ўцячэ ў зямлю сваю.</verse>
				<verse number="17">Ізраіль — заблукалая авечка, ільвы пагналі яго. Першы еў яго валадар Асірыйскі, а апошні, Нэвухаднэцар, валадар Бабілонскі, паламаў яму косткі.</verse>
				<verse number="18">Дзеля гэтага гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля: “Вось, Я наведаю валадара Бабілонскага і зямлю ягоную, як наведаў валадара Асірыйскага.</verse>
				<verse number="19">І Я прывяду Ізраіль на пашы ягоныя, і ён будзе пасьвіцца на Кармэлю і ў Башане, і на гары Эфраіма, і ў Гілеадзе, і насыціцца душа ягоная”.</verse>
				<verse number="20">У тыя дні і ў той час, кажа ГОСПАД, будуць шукаць беззаконьне ў Ізраіля, і ня будзе яго, і [шукаць] грахі ў Юды, і ня знойдуць іх, бо Я прабачу тых, якіх пакіну.</verse>
				<verse number="21">Выруш супраць зямлі Мэратаім і супраць жыхароў Пэкоду! Руйнуй і зьнішчы з клятваю, кажа ГОСПАД, і зрабі ўсё, што Я табе загадаў!</verse>
				<verse number="22">Гармідар ваенны ў зямлі і зьнішчэньне вялікае.</verse>
				<verse number="23">Як пабіты і зламаны молат усёй зямлі! Як стаўся пустэчаю Бабілон сярод народаў!</verse>
				<verse number="24">Я паставіў на цябе сіло і ты схоплены, Бабілон, а ты ня ведаў. Ты знойдзены і схоплены, бо ты паўстаў супраць ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="25">Адкрыў ГОСПАД скарбніцу Сваю і дастаў начыньні гневу Свайго, бо справу мае Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў, у зямлі Халдэйскай.</verse>
				<verse number="26">Прыходзьце да яе з канцоў [зямлі], адкрыйце ўсе клуні ейныя, і раскідайце яе як снапы, і зрабіце яе клятваю, няхай ніхто не застанецца ў ёй.</verse>
				<verse number="27">Пазабівайце ўсіх валоў ейных, няхай ідуць яны на зарэз. Гора ім, бо надыйшоў дзень іхні, час наведваньня іхняга.</verse>
				<verse number="28">Голас тых, якія ўцякаюць, і тых, якія выйшлі з зямлі Бабілонскай, каб абвясьціць на Сыёне пра помсту ГОСПАДА, Бога нашага, пра помсту за сьвятыню Ягоную.</verse>
				<verse number="29">Склічце лучнікаў супраць Бабілону. Вы ўсе, якія нацягваеце лукі, станьце табарам вакол яго, няхай ніхто не ўцячэ. Аднагарадзіце яму паводле справаў ягоных і тое, што ён вам рабіў, зрабіце яму, бо ён выхваляўся супраць ГОСПАДА, супраць Сьвятога Ізраіля!</verse>
				<verse number="30">Дзеля гэтага пападаюць юнакі ягоныя на плошчах ягоных; і ўсе ваяры ягоныя змоўкнуць у той дзень, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="31">Вось, Я супраць цябе, пыхлівец, кажа Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў, бо прыйшоў дзень твой, час наведваньня твайго.</verse>
				<verse number="32">І спатыкнецца пыхлівец, і ўпадзе, і ня будзе каму яго падняць, і Я запалю агонь у-ва ўсіх гарадах ягоных, і ён спаліць усё навокал.</verse>
				<verse number="33">Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў: “Уцісканыя сыны Ізраіля і сыны Юды разам з імі, і ўсе, якія зьняволілі іх, трымаюць іх і ня хочуць адпусьціць іх.</verse>
				<verse number="34">Адкупіцель іхні магутны. ГОСПАД Магуцьцяў — імя Ягонае. Баронячы, Ён будзе бараніць справу іхнюю, каб даць супакой зямлі і ўстрывожыць жыхароў Бабілону”.</verse>
				<verse number="35">Меч на Халдэйцаў, кажа ГОСПАД, і на жыхароў Бабілону, і на князёў ягоных, і на мудрацоў ягоных!</verse>
				<verse number="36">Меч на варажбітоў, і яны стануцца дурнямі; меч на волатаў ягоных, і яны напужаюцца!</verse>
				<verse number="37">Меч на коней ягоных і на калясьніцы ягоныя, і на ўсю мешаніну [людзей], якая пасярод яго, і будуць яны, як жанчыны; меч на скарбы ягоныя, і будуць яны разрабаваныя.</verse>
				<verse number="38">Меч на воды ягоныя, і яны высахнуць, бо гэта зямля ідалаў, яны хваляцца балванамі сваімі.</verse>
				<verse number="39">Дзеля гэтага будуць жыць у ім зьвяры пустыні, і шакалы, і страусы, і ня будзе больш ніколі ён абжыты, і ніхто там не паселіцца з пакаленьня ў пакаленьне.</verse>
				<verse number="40">Як збурыў Бог Садом і Гамору і суседнія гарады, кажа ГОСПАД, ня будзе жыць там чалавек і не паселіцца там сын чалавечы.</verse>
				<verse number="41">Вось, прыходзіць народ з поўначы, народ вялікі, і шматлікія валадары паўстаюць з канцоў зямлі.</verse>
				<verse number="42">Яны трымаюць лук і дзіду, яны жорсткія і бязьлітасныя. Голас іхні — нібыта шуміць мора, і яны едуць на конях, яны пашыхтаваныя як адзін чалавек да бою супраць цябе, дачка Бабілону!</verse>
				<verse number="43">Пачуў валадар Бабілону вестку пра іх, і аслабелі рукі ягоныя, жах ахапіў яго і боль як тую, якая нараджае.</verse>
				<verse number="44">Вось, ён выходзіць як леў з гушчару над Ярданам на паплавы зялёныя. Я ў момант змушу яго ўцякаць ад іх, а выбранага юнака пастаўлю над імі. Бо хто [падобны] да Мяне? І хто пакліча Мяне [на суд]? І які пастыр устаіць перад абліччам Маім?</verse>
				<verse number="45">Дзеля гэтага паслухайце пра намер ГОСПАДА, які Ён мае супраць Бабілону, і думкі Ягоныя, якія Ён мае адносна зямлі Халдэйскай. Выцягнуць нават найменшых авечак, і будуць спустошаны пашы іхнія.</verse>
				<verse number="46">На вестку, што здабыты Бабілон, задрыжыць зямля, і крык будзе чутны сярод народаў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="51">
				<verse number="1">Гэта кажа ГОСПАД: “Вось, Я збуджу супраць Бабілону і супраць жыхароў Лэб-Камай вецер марскі.</verse>
				<verse number="2">І Я пашлю ў Бабілон тых, якія веюць, і яны разьвеюць яго і спустошаць зямлю ягоную, бо адусюль зьвернуцца супраць яго ў дзень ліхі [для яго].</verse>
				<verse number="3">Няхай ніякі лучнік не нацягне лук свой, і няхай не апране панцыр свой! Не шкадуйце юнакоў ягоных, зьнішчыце ўсё войска ягонае!”</verse>
				<verse number="4">І пападаюць забітыя ў зямлі Халдэйскай, і параненыя — на вуліцах ейных.</verse>
				<verse number="5">Бо не аўдавеў Ізраіль і Юда ў Бога свайго, у ГОСПАДА Магуцьцяў, бо зямля іхняя перапоўненая злачынствамі супраць Сьвятога Ізраіля.</verse>
				<verse number="6">Уцякайце з сярэдзіны Бабілону! Няхай кожны ратуе душу сваю. Ня гіньце ў беззаконьнях ягоных! Бо гэта час помсты ГОСПАДА. Ён аддасьць яму належную плату.</verse>
				<verse number="7">Бабілон у руцэ ГОСПАДА быў келіхам залатым, які напаіў усю зямлю. Віно ягонае пілі народы, і дзеля таго шалелі народы.</verse>
				<verse number="8">Раптоўна ўпаў Бабілон, і зруйнавалі яго. Галасіце дзеля яго, вазьміце бальзам на боль ягоны, можа, будзе аздароўлены.</verse>
				<verse number="9">“Лекавалі мы, лекавалі Бабілон, але ён не паздаравеў. Пакіньце яго, і хадзем кожны ў зямлю сваю! Бо аж да неба дайшоў прысуд над ім і ўзьняўся аж да хмараў.</verse>
				<verse number="10">Зьявіў ГОСПАД праведнасьць нашую. Хадземце і распавядзем на Сыёне пра справы ГОСПАДА, Бога нашага!”</verse>
				<verse number="11">Вастрыце стрэлы, вазьміце шчыты! Узбудзіў ГОСПАД дух валадара Мадаю, бо супраць Бабілону намер Ягоны, каб зьнішчыць яго, бо гэта помста ГОСПАДА, помста за сьвятыню Ягоную.</verse>
				<verse number="12">Супраць муроў Бабілону ўзьніміце сьцяг! Умацуйце варту, растаўце вартаўнікоў, падрыхтуйце засады! Бо так вырашыў ГОСПАД, і ўчыніў тое, што прамовіў супраць жыхароў Бабілону.</verse>
				<verse number="13">Ты, які жывеш над водамі вялікімі, са шматлікімі скарбамі, прыйшоў канец твой, [напоўнілася] мера хцівасьці тваёй.</verse>
				<verse number="14">ГОСПАД Магуцьцяў прысягнуў на душу Сваю, што напоўніць цябе людзьмі як саранчою, і яны ўзьнімуць над табою гармідар [ваенны].</verse>
				<verse number="15">Ён учыніў зямлю сілаю Сваёй, угрунтаваў сусьвет мудрасьцю Сваёй і розумам Сваім расьцягнуў неба.</verse>
				<verse number="16">Калі гучыць голас Ягоны, шумяць воды ў небе, Ён прыносіць хмары з канца зямлі, маланкамі суправаджае дождж і выклікае вецер са сховішчаў Сваіх.</verse>
				<verse number="17">Бязглузды кожны чалавек, які ня ведае [гэтага], асаромлены кожны залатар з прычыны ідала [свайго], бо хлусьня — тое, што ён зрабіў, няма ў ім духа.</verse>
				<verse number="18">Марнота яны, праца, сьмеху вартая. У час наведваньня іхняга яны загінуць.</verse>
				<verse number="19">Не такая частка [спадчыны] Якуба, бо Ён укшталтаваў усё, і [Ізраіль —] племя спадчыны Ягонай. ГОСПАД Магуцьцяў — імя Ягонае.</verse>
				<verse number="20">Ты — молат Мой, прылада вайны. Табою Я паб’ю народы і зьнішчу табою валадарствы.</verse>
				<verse number="21">Табою Я паб’ю каня і вершніка ягонага, табою паб’ю калясьніцу і возьніка ейнага.</verse>
				<verse number="22">Табою Я паб’ю мужчыну і жанчыну, табою паб’ю старога і маладога, табою паб’ю юнака і дзяўчыну.</verse>
				<verse number="23">Табою Я паб’ю пастыра і чараду ягоную, табою паб’ю земляроба і воз ягоны, табою паб’ю ваяводаў і ўрадоўцаў.</verse>
				<verse number="24">І Я аднагароджу Бабілону і ўсім жыхарам Халдэі за ўсю ліхоту іхнюю, якую яны зрабілі супраць Сыёну на вачах вашых, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="25">Вось, Я на цябе, гара зьнішчэньня, кажа ГОСПАД, якая зьнішчыла ўсю зямлю, і Я выцягну руку Маю да цябе, і сапхну цябе са скалы, зраблю цябе гарой, што палае.</verse>
				<verse number="26">І ня возьмуць з цябе ані камяня кутняга, ані камяня на падмурак, але будзеш спустошаная на вякі, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="27">Узьніміце сьцяг на зямлі! Трубіце ў рог сярод народаў! Пасьвяціце супраць яго народы, склічце супраць яго валадарствы Арарат, Міньні і Ашкеназ! Пастаўце супраць яго гетмана, прывядзіце коней як саранчу калючую!</verse>
				<verse number="28">Пасьвяціце супраць яго народы, валадароў Мадаю, князёў ягоных, усіх ваяводаў ягоных і ўсю зямлю панаваньня ягонага.</verse>
				<verse number="29">Дрыжыць зямля і трасецца, бо зьдзяйсьняецца намер ГОСПАДА супраць Бабілону, каб зрабіць зямлю Бабілонскую пусткай бязьлюднай.</verse>
				<verse number="30">Волаты Бабілонскія кінулі ваяваць, сядзяць у крэпасьцях, зьнікла сіла іхняя, і сталіся яны як жанчыны. Сядзібы іхнія спалены, і засаўкі іхнія паламаныя.</verse>
				<verse number="31">Пасланец за пасланцом бяжыць, і вестка за весткаю, каб паведаміць валадару Бабілонскаму, што здабыты горад ягоны ад канца [да канца],</verse>
				<verse number="32">што броды захопленыя, умацаваньні спаленыя вагнём, а ваяры напалоханыя.</verse>
				<verse number="33">Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля: “Дачка Бабілону [сталася] як ток у час малацьбы. Яшчэ крыху, і прыйдзе для яе час жніва”.</verse>
				<verse number="34">“Зьядаючы, зьеў мяне і, трушчачы, струшчыў мяне Нэвухаднэцар, валадар Бабілонскі, і, кідаючы, кінуў мяне як пустую пасудзіну, як цмок праглынуў мяне, і напоўніў жывот свой асалодамі маімі, і выпіхваючы, выпхнуў мяне [з сябе].</verse>
				<verse number="35">Пакуты мае і цела маё — на Бабілоне”, — кажа жыхарка Сыёну. “І кроў мая — на жыхарах Халдэі”, — кажа Ерусалім.</verse>
				<verse number="36">Дзеля гэтага гэта кажа ГОСПАД: “Вось, Я абараню справу тваю, адпомшчу помсту тваю, і высушу мора ягонае, і высушу крыніцу ягоную.</verse>
				<verse number="37">І станецца Бабілон руінаю, прыстанішчам цмокаў, страхоцьцем і пасьмешышчам, і бязьлюдзьдзем.</verse>
				<verse number="38">Заравуць яны разам быццам ільвы, замуркочуць як малыя львяняты.</verse>
				<verse number="39">Калі яны будуць разагрэтыя, Я падрыхтую для іх гасьціну, і напаю іх, каб усьцешыліся і заснулі сном вечным, і не прачнуліся, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="40">І Я павяду іх на зарэз як ягнятаў, як бараноў з казламі”.</verse>
				<verse number="41">Як здабыты Шэшах, як узята хвала ўсёй зямлі! Як стаўся Бабілон пусткаю паміж народаў!</verse>
				<verse number="42">Нахлынула мора на Бабілон, і закрыла яго безьліч хваляў ягоных.</verse>
				<verse number="43">Гарады ягоныя сталіся пустэчаю, зямлёю сухою і стэпам, зямлёю, дзе ніводзін чалавек не жыве і ня ходзіць па ёй сын чалавечы.</verse>
				<verse number="44">І Я наведаю Бэля ў Бабілоне, і вырву з вуснаў ягоных тое, што ён праглынуў, і ня будуць больш да яго плысьці народы, і мур Бабілону ўпадзе!</verse>
				<verse number="45">Выйдзі з яго, народзе Мой, і няхай кожны ратуе душу сваю ад лютасьці гневу ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="46">Няхай ня млее сэрца вашае, і ня бойцеся весткі, якую чуеце на зямлі, бо ў [адзін] год прыйдзе вестка, а пасьля яе [другая] вестка ў год [гэты], і на зямлі [будзе] гвалт, і валадар [паўстане] на валадара.</verse>
				<verse number="47">Дзеля гэтага вось, надыходзяць дні, і Я наведаю Бабілон, і ўся зямля ягоная будзе асаромленая, і ўсе забітыя будуць ляжаць пасярод яго.</verse>
				<verse number="48">І засьпяваюць над Бабілонам неба і зямля, і ўсё, што ў іх, бо з поўначы прыходзіць на яго спусташальнік, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="49">Бабілон упадзе за забітых Ізраіля, як упалі за Бабілон забітыя ўсёй зямлі.</verse>
				<verse number="50">Хто ўратаваўся ад мяча, уцякайце, ня стойце! [Хоць вы] далёка, памятайце пра ГОСПАДА, і Ерусалім няхай узыйдзе ў сэрцы вашым.</verse>
				<verse number="51">“Мы асаромленыя, бо чулі зьнявагу, і ганьба пакрыла абліччы нашыя, бо ўвайшлі чужынцы ў сьвятыню Дому ГОСПАДА”.</verse>
				<verse number="52">Дзеля гэтага вось, надыходзяць дні, кажа ГОСПАД, і Я наведаю ідалаў ягоных, і на ўсёй зямлі ягонай будуць стагнаць параненыя.</verse>
				<verse number="53">Калі нават да неба падымецца Бабілон, і на вышынях умацуе сілу сваю, ад Мяне прыйдуць да яго нішчыцелі, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="54">Голас крыку чуцён з Бабілону, і зьнішчэньне вялікае на зямлі Халдэйскай,</verse>
				<verse number="55">бо ГОСПАД нішчыць Бабілон і сьцішае ў ім голас вялікі. І шумяць хвалі іхнія як воды вялікія, і ўздымаецца плёскат голасу іхняга.</verse>
				<verse number="56">Бо ідзе на яго, на Бабілон, нішчыцель, і будуць схоплены волаты ягоныя, і будуць зломленыя лукі ягоныя, бо Бог помсты, ГОСПАД, адплачваючы, адплаціць [яму].</verse>
				<verse number="57">І Я напаю князёў ягоных, і мудрацоў ягоных, і ваяводаў ягоных, і ўрадоўцаў ягоных, і волатаў ягоных, і яны заснуць сном вечным, і не прачнуцца, кажа Валадар. ГОСПАД Магуцьцяў — імя Ягонае.</verse>
				<verse number="58">Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў: “Шырокі мур Бабілону разбурэньнем будзе разбураны, і брамы ягоныя высокія будуць спаленыя вагнём, і надарма мучаліся народы, і для вагню марнавалі [сілы] плямёны”».</verse>
				<verse number="59">Слова, якое загадаў Ярэмія прарок Сэраі, сыну Нэрыі, сына Махсэі, калі той пайшоў з Сэдэкіем, валадаром Юды, у Бабілон у чацьвёртым годзе валадараньня ягонага, а Сэрая [быў] падкаморым.</verse>
				<verse number="60">І напісаў Ярэмія ў адной кнізе ўсё ліха, якое мела прыйсьці на Бабілон, усе словы гэтыя, напісаныя супраць Бабілону.</verse>
				<verse number="61">І сказаў Ярэмія Сэраі: «Калі ты прыйдзеш у Бабілон, тады ўбачыш і прачытаеш усе словы гэтыя,</verse>
				<verse number="62">і скажаш: “ГОСПАДЗЕ, Ты прамовіў пра месца гэтае, што зьнішчыш яго так, што ня будзе ў ім жыхароў, ані людзей, ані быдла, бо будзе яно пустэчаю вечнай”.</verse>
				<verse number="63">І станецца, калі скончыш чытаць кнігу гэтую, прывяжы да яе камень і ўкінь яе ў сярэдзіну Эўфрату,</verse>
				<verse number="64">і скажы: “Так патоне Бабілон і не падымецца дзеля ліха гэтага, якое Я прывяду на яго, і будуць яны зьнішчаныя”». Дасюль словы Ярэміі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="52">
				<verse number="1">Сэдэкія меў дваццаць адзін год, калі заваладарыў, і адзінаццаць гадоў валадарыў у Ерусаліме. Імя маці ягонай — Хамуталь, дачка Ярэміі з Лібны.</verse>
				<verse number="2">І рабіў ён ліхое ў вачах ГОСПАДА, усё так, як рабіў Егаякім.</verse>
				<verse number="3">Бо сталася гэта з прычыны гневу ГОСПАДА на Ерусалім і Юду, бо Ён адкінуў іх ад аблічча Свайго. І збунтаваўся Сэдэкія супраць валадара Бабілонскага.</verse>
				<verse number="4">І сталася ў дзявятым годзе валадараньня ягонага, у дзясятым месяцы, у дзясяты [дзень] месяца прыйшоў Нэвухаднэцар, валадар Бабілонскі, ён і ўсё войска ягонае, да Ерусаліму і аблажыў яго, і пабудаваў кругом яго валы.</verse>
				<verse number="5">І горад быў у аблозе аж да адзінаццатага году валадара Сэдэкіі.</verse>
				<verse number="6">У чацьвёртым месяцы, у дзявяты [дзень] месяца запанаваў голад у горадзе, і не было хлеба для народу зямлі.</verse>
				<verse number="7">І быў зроблены вылом у муры гораду, і ўсе ваяры ўцяклі і выйшлі з гораду ўначы праз браму між падвойным мурам, які каля саду валадара, а Халдэйцы былі вакол гораду. І выйшлі яны дарогай у бок Арабы.</verse>
				<verse number="8">І войска Халдэйскае гналася за валадаром, і дагналі Сэдэкію ў стэпе каля Ерыхону, і ўсё войска ягонае рассыпалася ад яго.</verse>
				<verse number="9">І схапілі валадара, і завялі яго ў Рыўлю ў зямлі Хамат да валадара Бабілонскага, і ён выдаў на яго прысуд.</verse>
				<verse number="10">І забіў валадар Бабілонскі сыноў Сэдэкіі на вачах ягоных, а таксама ўсіх князёў Юды пазабівалі ў Рыўлі.</verse>
				<verse number="11">І [Нэвухаднэцар] вырваў вочы Сэдэкіі і закаваў яго ў кайданы, і завёў яго валадар Бабілонскі ў Бабілон, і ўкінуў у вастрог аж да дня сьмерці ягонай.</verse>
				<verse number="12">А ў пятым месяцы, у дзясяты [дзень] месяца, а [быў] гэта дзевятнаццаты год Нэвухаднэцара, валадара Бабілонскага, увайшоў у Ерусалім Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, які стаяў перад абліччам валадара Бабілонскага.</verse>
				<verse number="13">І спаліў ён Дом ГОСПАДА, і дом валадара, і ўсе дамы ў Ерусаліме, і кожны вялікі дом спаліў вагнём.</verse>
				<verse number="14">І зруйнавала ўвесь мур вакол Ерусаліму войска Халдэйскае, якое [было] з начальнікам целаахоўнікаў.</verse>
				<verse number="15">А галоту народу і рэшту народу, якая засталася ў горадзе, і ўцекачоў, якія перайшлі да валадара Бабілонскага, і рэшту людзей простых выгнаў [у няволю] Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў.</verse>
				<verse number="16">А [некаторых] з галоты народу зямлі пакінуў Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, як вінаградараў і земляробаў.</verse>
				<verse number="17">І паламалі Халдэйцы слупы мядзяныя, якія [былі] ў Доме ГОСПАДА, і падставы, і мора мядзянае, якое [было] ў Доме ГОСПАДА, і ўсю медзь вывезьлі ў Бабілон.</verse>
				<verse number="18">І ўзялі яны катлы, лапаткі, нажніцы, крапільніцы, лыжкі і ўвесь посуд мядзяны, якім [карысталіся] пры служэньні.</verse>
				<verse number="19">І місы, папяльніцы, крапільніцы, збаны, сьвечнікі, келіхі і лыжкі, і што было з золата, [усё] золата, і што было са срэбра, [усё] срэбра забраў начальнік целаахоўнікаў.</verse>
				<verse number="20">І два слупы, адно мора, дванаццаць валоў мядзяных, [медзь] ад падставаў, якія зрабіў для Дому ГОСПАДА валадар Салямон, і нельга было зважыць медзі з усіх тых рэчаў.</verse>
				<verse number="21">Слупы [былі такія:] васямнаццаць локцяў вышыні адзін слуп, і шнур у дванаццаць локцяў апаясваў яго, таўшчыня ягоная — чатыры пальцы, а ў сярэдзіне — пусты.</verse>
				<verse number="22">На ім [была] галавіца з медзі, а вышыня адной галавіцы — пяць локцяў, і сеціва, і яблыкі гранатовыя кругом галавіцы, усё з медзі. І другі слуп быў такі самы, і яблыкі гранатовыя.</verse>
				<verse number="23">І было дзевяноста шэсьць яблыкаў гранатовых уздоўж, а ўсяго было вакол на сеціве сто яблыкаў гранатовых.</verse>
				<verse number="24">І схапіў начальнік целаахоўнікаў Сэраю, галоўнага сьвятара, і сьвятара-намесьніка Цэфанію, і трох прыдзьвернікаў.</verse>
				<verse number="25">А ў горадзе схапіў ён аднаго эўнуха, які быў начальнікам войска, і сем чалавек, якія бачаць аблічча валадара, якіх знайшлі ў горадзе, і пісара начальніка войска, які рабіў попіс народу зямлі, і шэсьцьдзясят людзей простых, якіх знайшлі ў горадзе.</verse>
				<verse number="26">І ўзяў іх Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, і завёў іх да валадара Бабілонскага ў Рыўлю.</verse>
				<verse number="27">І забіў іх валадар Бабілонскі, і замардаваў іх у Рыўлі ў зямлі Хамат. І быў выгнаны Юда з зямлі сваёй.</verse>
				<verse number="28">Вось народ, які выгнаў [у няволю] Нэвухаднэцар: у сёмым годзе — тры тысячы дваццаць тры Юдэі;</verse>
				<verse number="29">у васямнаццатым годзе Нэвухаднэцара — васямсот трыццаць дзьве душы з Ерусаліму;</verse>
				<verse number="30">у дваццаць трэцім годзе Нэвухаднэцара Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, выгнаў [у няволю] сямсот сорак пяць душаў Юдэяў. Усіх [разам] — чатыры тысячы шэсьцьсот душаў.</verse>
				<verse number="31">І сталася ў трыццаць сёмым годзе выгнаньня Егаяхіна, валадара Юды, у дванаццатым месяцы, у дваццаць пяты [дзень] месяца, Эвіль-Мэрадах, валадар Бабілонскі, у год, калі заваладарыў, падняў галаву Егаяхіну, валадару Юды, і вывеў яго з вязьніцы.</verse>
				<verse number="32">І ён прамаўляў да яго добра, і ўзьняў пасад ягоны па-над пасады валадароў, якія [былі] з ім у Бабілоне.</verse>
				<verse number="33">І зьняў Егаяхін шаты свае вязьнічныя, і еў хлеб заўсёды перад абліччам ягоным у-ва ўсе дні жыцьця свайго.</verse>
				<verse number="34">І [адносна] ежы ягонай, ежа заўсёды давалася яму ад валадара Бабілонскага дзень у дзень аж да сьмерці ягонай у-ва ўсе дні жыцьця ягонага.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="25">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Як сядзіць самотна сталіца, [некалі] шматлюдная! Сталася як удава тая, якая [была] вялікай сярод народаў. Княгіня сярод краінаў сталася нявольніцай!</verse>
				<verse number="2">Яна плачма плача ўначы, і сьлёзы ейныя на шчоках у яе. Няма для яе пацяшальніка з усіх, што любілі яе; усе сябры ейныя здрадзілі яе, сталі ворагамі для яе.</verse>
				<verse number="3">Юдэя ўзята ў палон у горы і няволі вялікай, яна жыве паміж паганамі, не знаходзіць супачынку; усе перасьледавальнікі ейныя дагналі яе ў [месцах] цесных.</verse>
				<verse number="4">Смутныя шляхі [дачкі] Сыёну, ніхто ня прыйдзе на сьвяты; усе брамы яе спусьцелі; сьвятары яе енчаць; дзяўчаты яе пакутуюць, і горка ёй.</verse>
				<verse number="5">Прыгнятальнікі яе сталіся галавою, ворагі яе маюць посьпех, бо ГОСПАД даў ёй пакуты за мноства правінаў яе; дзеці яе пайшлі у палон перад абліччам прыгнятальніка.</verse>
				<verse number="6">І адыйшла ад дачкі Сыёну ўся велічнасьць яе; князі яе сталіся як алені, якія не знаходзяць пашы, і ідуць бяз сілы перад перасьледвальнікам.</verse>
				<verse number="7">Узгадвае Ерусалім у дні нядолі сваёй і гаротнасьці сваёй усе каштоўнасьці свае, якія былі ў дні даўнейшыя, [перад тым,] як патрапіў народ ягоны ў руку прыгнятальніка, і няма нікога, хто дапаможа яму, і бачаць гэта прыгнятальнікі, і сьмяюцца з руінаў ягоных.</verse>
				<verse number="8">Грэхам зграшыла [дачка] Ерусаліму, дзеля гэтага сталася нячыстаю; усе, хто шанавалі яе, пагарджаюць ёю, бо бачылі голасьць ейную; яна таксама енчыць і адварочваецца [ад усіх].</verse>
				<verse number="9">Нячыстасьць ейная — на прыполах ейных, яна ня ўзгадвала пра канец свой; і яна ўпала незвычайна, не было пацяшальніка ў яе. «Глянь, ГОСПАДЗЕ, на нядолю маю, бо ўзьвялічыўся вораг».</verse>
				<verse number="10">Прыгнятальнік выцягнуў руку сваю на ўсе каштоўныя рэчы ейныя, яна бачыла, што пагане ўвайшлі ў сьвятыню ейную, пра якіх Ты загадаў, што яны ня ўвойдуць у царкву Тваю.</verse>
				<verse number="11">Увесь народ ейны енчыць, шукаючы хлеба, яны аддалі каштоўныя рэчы свае за ежу, каб ажывіць душу сваю. «Глянь, ГОСПАДЗЕ, і прыгледзься, бо я сталася нікчэмнаю».</verse>
				<verse number="12">«Гэта нішто для вас! Усе вы, што ідзеце па дарозе, прыгледзьцеся і пабачце, ці ёсьць такі боль, як мой боль, які зроблены мне, якім ГОСПАД даў пакуты [мне] ў дзень палючага гневу Свайго.</verse>
				<verse number="13">З вышыні Ён паслаў агонь ў косткі мае, і запанаваў над імі; расьцягнуў сетку на ногі мае, павярнуў мяне назад, зрабіў мяне спустошанаю і мляваю ўвесь дзень.</verse>
				<verse number="14">Ярмо правінаў маіх зьвязана рукою Ягонай; яны сплеценыя, узыйшлі на шыю маю; Ён паваліў сілу маю; Госпад аддаў мяне ў рукі, з якіх я не магу вырвацца.</verse>
				<verse number="15">Госпад сапхнуў усіх дужых сярод мяне, склікаў грамаду супраць мяне, каб струшчыць юнакоў маіх; як у тоўчні, стаптаў госпад дзяўчыну, дачку Юды.</verse>
				<verse number="16">З гэтае прычыны я плачу; вока маё, вока маё выцякае вадою, бо далёка ад мяне пацяшальнік, які ажывіў бы душу маю; сыны мае зьнішчаныя, бо ўзьвялічыўся вораг».</verse>
				<verse number="17">Выцягвае рукі свае [дачка] Сыёну, няма каму пацешыць яго. ГОСПАД загадаў пра Якуба, вакол яго прыгнятальнікі ягоныя; [дачка] Ерусаліму сталася нячыстаю сярод іх.</verse>
				<verse number="18">«Праведны ГОСПАД, бо я бунтавалася супраць [слова] вуснаў Ягоных. Слухайце, прашу, усе народы, і пабачце боль мой: дзяўчаты мае і юнакі мае пайшлі ў палон.</verse>
				<verse number="19">Я клікала каханкаў маіх, але яны падманулі мяне; сьвятары мае і старшыні мае гінуць у горадзе, шукаючы ежы сабе, каб ажывіць душы свае.</verse>
				<verse number="20">Глянь, ГОСПАДЗЕ, бо цесна мне, унутранасьць мая скорчылася, сэрца маё пераварочваецца ў-ва мне, бо бунтуючыся, я збунтавалася; звонку меч забірае дзяцей, а ў доме — сьмерць.</verse>
				<verse number="21">Яны пачулі, што я енчу, і няма каму пацешыць мяне; усе ворагі мае пачулі пра нядолю маю, і цешацца, што Ты ўчыніў [гэта]. Прывядзі [на іх] дзень, які Ты абвесьціў Табою, і няхай будзе з імі, як са мною!</verse>
				<verse number="22">Няхай уся ліхота іхняя прыйдзе перад аблічча Тваё, і ўчыні ім так, як Ты ўчыніў мне за ўсе правіны мае, бо вялікі енк мой, і сэрца маё млоснае».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">Як закрыў Госпад хмарай гневу Свайго дачку Сыёну, скінуў з неба на зямлю славу Ізраіля і не ўзгадаў у дзень гневу Свайго пра падножжа пад ногі Свае.</verse>
				<verse number="2">Праглынуў Госпад, не пашкадаваў усе пашы Якуба; зруйнаваў у абурэньні Сваім гарады ўмацаваныя дачкі Юды, кінуў на зямлю, апаганіў валадарства і князёў ягоных.</verse>
				<verse number="3">Адсек у полымі гневу ўвесь рог Ізраіля, прыбраў правіцу Сваю ад аблічча ворага і ўзгарэўся супраць Якуба, як полымя вагню, якое жарэ [ўсё] навокал.</verse>
				<verse number="4">Нацягнуў лук Свой, як вораг, выставіў правіцу Сваю, як прыгнятальнік, і забіў усё што было каштоўнае для вока; у намёце дачкі Сыёну выліў гнеў Свой, як агонь.</verse>
				<verse number="5">Госпад стаў як вораг, праглынуў Ізраіля, праглынуў усе палацы ягоныя, зруйнаваў гарады ўмацаваныя ягоныя і памножыў у дачкі Юды стогн і смутак.</verse>
				<verse number="6">Спустошыў як сад будан Свой, зьнішчыў [месцы] сьвятаў Сваіх; ГОСПАД зрабіў, што забыліся на Сыёне пра сьвяты і суботы, і пагрэбаваў у абурэньні гневу Свайго валадаром і сьвятаром.</verse>
				<verse number="7">Адкінуў Госпад ахвярнік Свой, пагрэбаваў сьвятыняй Сваёй, аддаў у руку ворага муры палацаў ейных; яны ўзьнялі голас у Доме ГОСПАДА, як у дзень сьвяточны.</verse>
				<verse number="8">Пастанавіў ГОСПАД зруйнаваць муры дачкі Сыёну, працягнуў шнур, не ўхіліў рукі Сваёй ад нішчэньня, і апрануў у жалобу вежы і муры, яны разам змарнелі.</verse>
				<verse number="9">Абрынуліся на зямлю брамы яе; Ён зьнішчыў і паламіў завалы іхнія; валадар яе і князі яе між паганамі; няма Закону, і прарокі ейныя не знаходзяць відзежу ад ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="10">Сядзяць на зямлі, маўчаць старшыні дачкі Сыёну, пасыпалі попелам галовы свае, падперазаліся зрэбніцаю; схілілі да зямлі галовы свае дзяўчыны Ерусалімскія.</verse>
				<verse number="11">Выцяклі сьлязьмі вочы мае, унутранасьці мае скорчыліся, вантробы мае вываліліся на зямлю з прычыны загубы дачкі народу майго, калі дзеці і немаўляты зьнемагаюць на вуліцах гораду.</verse>
				<verse number="12">Яны кажуць да маці сваіх: «Дзе збожжа і віно?», калі яны зьнемагаюць, як параненыя, на вуліцах гораду, як душа іхняя сваю выліваецца на ўлоньнях маці іхніх.</verse>
				<verse number="13">Што я засьведчу табе? З кім параўнаю цябе, дачка Ерусаліму? Каго параўную з табою, каб пацешыць цябе, дзяўчына, дачка Сыёну? Бо вялікая, як мора, загуба твая. Хто можа вылячыць цябе?</verse>
				<verse number="14">Прарокі твае мелі відзежы для цябе марныя і фальшывыя, не адкрывалі беззаконьня твайго, каб адвярнуць палон твой; але мелі відзежы для цябе, цяжары марныя і падманлівыя.</verse>
				<verse number="15">Пляскаюць у далоні свае над табою ўсе, якія праходзяць дарогаю, сьвішчуць і ківаюць галовамі сваімі над дачкою Ерусаліму: «Хіба гэта той горад, пра які казалі: “Дасканаласьць прыгажосьці, радасьць для ўсёй зямлі”?».</verse>
				<verse number="16">Разявілі пашчы свае на цябе ўсе ворагі твае, сьвішчуць і скрыгочуць зубамі, кажуць: «Мы праглынулі! Гэта сапраўды той дзень, якога мы чакалі, мы знайшлі яго, мы бачылі».</verse>
				<verse number="17">Учыніў ГОСПАД тое, што задумаў; Ён споўніў слова Сваё, якое загадаў ад дзён старадаўніх, зруйнаваў і не пашкадаваў, і ўзрадаваў над табою ворага твайго, узьняў рог прыгнятальнікаў тваіх.</verse>
				<verse number="18">Крычала сэрца іхняе да Госпада. О, мур дачкі Сыёну! Няхай выліваюцца, як ручай, сьлёзы ўдзень і ўначы, не давай сабе адпачынку, няхай не супакойваецца зрэнка вока твайго.</verse>
				<verse number="19">Уставай, галасі сярод ночы, на пачатку варты [начной] вылівай, як ваду, сэрца сваё перад абліччам Госпада; узьнімі рукі свае да Яго за душу немаўлятаў тваіх, якія зьнемагаюць з голаду на ростанях усіх вуліцаў.</verse>
				<verse number="20">Глянь, ГОСПАДЗЕ, і прыгледзься, каму Ты ўчыніў гэта. Ці маюць жанчыны есьці плод свой, немаўлятаў, якіх выкармілі? Ці маюць быць забіваныя ў сьвятыні Госпада сьвятар і прарок?</verse>
				<verse number="21">Ляжаць на зямлі на вуліцах маладыя і старыя; дзяўчыны мае і юнакі мае пападалі ад мяча; Ты забіў [іх] у дзень гневу Твайго, пусьціў на зарэз, не пашкадаваў.</verse>
				<verse number="22">Ты паклікаў, як на дзень сьвяточны, жахі мае адусюль. У дзень гневу ГОСПАДА ніхто ня ўцёк і ніхто не застаўся; тых, што я выкарміў і выгадаваў, выгубілі ворагі мае.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">Я — той муж, які бачыў гора ад кію гневу Ягонага.</verse>
				<verse number="2">Ён вёў мяне і прывёў у цемру, а не ў сьвятло.</verse>
				<verse number="3">Толькі супраць мяне Ён павярнуўся. Ён зьвярнуў руку Сваю на мяне ўвесь дзень.</verse>
				<verse number="4">Ён зьнішчыў цела маё і скуру маю, патрушчыў косткі мае.</verse>
				<verse number="5">Ён забудаваў [агароджай] мяне і атачыў жоўцю і гаротаю,</verse>
				<verse number="6">пасадзіў мяне ў цёмнае месца, як памёршых даўно.</verse>
				<verse number="7">Ён абгарадзіў мяне, і ня выйду; Ён зрабіў цяжкімі кайданы мае.</verse>
				<verse number="8">Нават калі я крычу і малю, Ён спыняе малітву маю.</verse>
				<verse number="9">Ён абгарадзіў шляхі мае часанымі камянямі, скрывіў сьцежкі мае.</verse>
				<verse number="10">Ён для мяне — як мядзьведзь, што цікуе, як леў у засадзе.</verse>
				<verse number="11">Ён забраў шляхі мае і разьдзёр мяне, пакінуў мяне спустошаным.</verse>
				<verse number="12">Ён нацягнуў лук свой і паставіў мяне як мэту для стралы,</verse>
				<verse number="13">пусьціў у ныркі мае стрэлы з сагайдаку Свайго.</verse>
				<verse number="14">Я стаў насьмешкай для ўсяго народу свайго, прыпеўкаю іхняй увесь дзень.</verse>
				<verse number="15">Ён насыціў мяне горкімі травамі, напаіў мяне палыном,</verse>
				<verse number="16">пакрышыў зубы мае жвірам, выкачаў мяне ў попеле.</verse>
				<verse number="17">Ён аддаліў душу маю ад супакою, я забыўся пра добрае.</verse>
				<verse number="18">І я сказаў: «Загінула сіла мая і спадзяваньне маё на ГОСПАДА».</verse>
				<verse number="19">Узгадай нядолю маю і гаротнасьць маю, палын і жоўць.</verse>
				<verse number="20">Узгадваючы, узгадвае і гнецца ў-ва мне душа мая.</verse>
				<verse number="21">Гэта я вяртаю да сэрца майго, і дзеля гэтага я спадзяюся.</verse>
				<verse number="22">Гэта міласэрнасьць ГОСПАДА, што мы не загінулі, бо не спынілася літасьць Ягоная.</verse>
				<verse number="23">Яна аднаўляецца кожную раніцу; вялікая вернасьць Твая.</verse>
				<verse number="24">«ГОСПАД — гэта частка мая, — казала душа мая, — дзеля гэтага я спадзяюся на Яго».</verse>
				<verse number="25">Добры ГОСПАД да тых, якія на Яго спадзяюцца, да душы, якая шукае Яго.</verse>
				<verse number="26">Добра мець надзею і маўкліва [чакаць] збаўленьня ГОСПАДАВАГА.</verse>
				<verse number="27">Добра для чалавека, які носіць ярмо ў маладосьці сваёй.</verse>
				<verse number="28">Няхай ён сядзіць самотна і маўчыць, бо Ён узлажыў на яго [ярмо].</verse>
				<verse number="29">Няхай закрые пылам вусны свае, можа, ёсьць [яшчэ] надзея.</verse>
				<verse number="30">Няхай падставіць шчаку таму, які б’е яго, няхай насыціцца ганьбаю,</verse>
				<verse number="31">бо не адкідае на вякі Госпад,</verse>
				<verse number="32">бо Ён дае пакуты, але літуецца паводле мноства міласэрнасьці Сваёй,</verse>
				<verse number="33">бо не з [жаданьня] сэрца Свайго Ён прыгнятае і дае пакуты сынам чалавечым.</verse>
				<verse number="34">Калі топчуць пад нагамі сваімі ўсіх вязьняў зямлі,</verse>
				<verse number="35">калі перакручваюць суд для чалавека перад абліччам Найвышэйшага,</verse>
				<verse number="36">калі блытаюць чалавека ў справе [судовай], хіба Госпад ня бачыць [гэта]?</verse>
				<verse number="37">Хто той, які скажа, і станецца, а Госпад [пра гэта] не загадаў?</verse>
				<verse number="38">Ці ня з вуснаў Найвышэйшага выходзіць ліха і дабро?</verse>
				<verse number="39">Чаму наракае чалавек, які жыве, няхай чалавек [наракае] на грахі свае.</verse>
				<verse number="40">Будзем шукаць і дасьледаваць шляхі свае, і вернемся да ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="41">Узьнясем сэрцы нашыя і далоні да Бога ў небе.</verse>
				<verse number="42">Мы адступіліся і збунтаваліся, Ты не дараваў.</verse>
				<verse number="43">Ты закрыў Сябе гневам і перасьледаваў нас, забіваў і не шкадаваў.</verse>
				<verse number="44">Ты закрыў Сябе хмараю, каб не дайшла малітва [да Цябе].</verse>
				<verse number="45">Ты ўчыніў нас сьмецьцем і агідаю паміж народамі.</verse>
				<verse number="46">Разьзявілі на нас пашчы свае ўсе ворагі нашыя.</verse>
				<verse number="47">Страх і яма сталіся ў нас, спусташэньне і загуба.</verse>
				<verse number="48">Струмяні вады цякуць з вока майго з прычыны загубы дачкі народу майго.</verse>
				<verse number="49">Вока маё выліваецца безупынна, няма палёгкі,</verse>
				<verse number="50">аж пакуль ня ўзгляне і ня ўбачыць ГОСПАД з неба.</verse>
				<verse number="51">Вока маё засмучае душу маю дзеля ўсіх дочак гораду майго.</verse>
				<verse number="52">Палюючы, палююць на мяне, як на птушку, ворагі мае без прычыны.</verse>
				<verse number="53">Кінулі ў яму жыцьцё маё і кідалі ў мяне камяні.</verse>
				<verse number="54">Воды паліліся на галаву маю, я сказаў: “Я загінуў”.</verse>
				<verse number="55">Я клікаў імя Тваё, ГОСПАДЗЕ, з ямы найглыбейшай.</verse>
				<verse number="56">Ты чуў голас мой. Не закрывай вуха Тваё ад уздыханьня майго, ляманту майго.</verse>
				<verse number="57">Ты наблізіўся [да мяне] ў дзень, калі я клікаў Цябе. Ты сказаў: “Ня бойся”.</verse>
				<verse number="58">Ты бараніў мяне, Госпадзе, ў справе душы маёй, Ты адкупіў жыцьцё мае;</verse>
				<verse number="59">Ты бачыў, ГОСПАДЗЕ, крыўду маю, судзі суд мой.</verse>
				<verse number="60">Ты бачыў усю помсту іхнюю, усе намеры іхнія супраць мяне.</verse>
				<verse number="61">Ты чуў ганьбаваньне іхняе, ГОСПАДЗЕ, усе намеры іхнія супраць мяне,</verse>
				<verse number="62">вусны тых, якія паўсталі на мяне, і разважаньні іхнія супраць мяне ўвесь дзень.</verse>
				<verse number="63">Паглядзі, як яны сядаюць і ўстаюць, а я — прыпеўка для іх.</verse>
				<verse number="64">Вярні ім аднагароду, ГОСПАДЗЕ, паводле справаў рук іхніх.</verse>
				<verse number="65">Дай ім смутак сэрца, праклён Твой [няхай будзе] на іх.</verse>
				<verse number="66">Перасьледуй [іх] у гневе і зьнішчы іх з-пад неба ГОСПАДАВАГА.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">Як пацямнела золата, як зьмянілася шчырае золата добрае! Камяні сьвятыні параскіданыя на ростанях усіх вуліцаў.</verse>
				<verse number="2">Сыны Сыёну, каштоўныя, якія цэняцца як золата найчысьцейшае, [цяпер] лічацца за посуд гліняны, за працу рук ганчара!</verse>
				<verse number="3">Нават цмокі марскія даюць грудзі, кормяць дзіцянят сваіх; а дачка народу майго [сталася] бязьлітаснай, як страус у пустыні.</verse>
				<verse number="4">Язык немаўляці ліпне да паднябеньня ад смагі; дзеткі просяць хлеба, і няма нікога, хто адломіць ім [кавалак].</verse>
				<verse number="5">Тыя, што елі прысмакі, зьнемагаюць на вуліцах; тыя, што апраналіся ў пурпур, абдымаюць [купы] гною.</verse>
				<verse number="6">І павялічылася беззаконьне дачкі народу майго болей за грэх Садома, які быў перакулены ў адзін момант, і рукі не дакраналіся да яго.</verse>
				<verse number="7">Пасьвячоныя ейныя былі чысьцейшыя за сьнег, бялейшыя за малако, целы іхнія былі чырванейшыя за каралі; выглядалі як шафір.</verse>
				<verse number="8">[А цяпер] выгляд іхні цямнейшы за сажу; не пазнаюць іх на вуліцах; скура іхняя прыліпла да костак іхніх, высахла, сталася як дрэва.</verse>
				<verse number="9">Лепш было забітым мячом, чым забітым голадам, бо тыя канаюць, прабітыя [мячом], а гэтыя — з нястачы пладоў палявых.</verse>
				<verse number="10">Рукі жанчынаў чульлівых варылі дзетак сваіх, якія сталіся ежаю для іх у [час] загубы дачкі народу майго.</verse>
				<verse number="11">ГОСПАД скончыў гнеў Свой, выліў палючы гнеў Свой і запаліў агонь на Сыёне, і ён пажэр падваліны ягоныя.</verse>
				<verse number="12">Ня верылі валадары зямныя і ўсе жыхары сусьвету, што прыгнятальнік і вораг увойдзе ў брамы Ерусаліму.</verse>
				<verse number="13">За грахі прарокаў ягоных, за беззаконьні сьвятароў ягоных, якія разьлівалі пасярод яго кроў праведных, [сталася гэта].</verse>
				<verse number="14">Яны бадзяліся па вуліцах як сьляпыя, заплямленыя крывёю; ніхто ня мог дакранацца да адзеньня іхняга.</verse>
				<verse number="15">«Адыйдзіцеся, нячыстыя!» — крычалі на іх. — «Адыйдзіцеся, адыйдзіцеся, не дакранайцеся!» І яны ўцяклі і бадзяліся; і казалі між народамі: «Яны больш ня будуць [тут] жыць».</verse>
				<verse number="16">Аблічча ГОСПАДА расьцярушыла іх, Ён больш ня будзе глядзець на іх, [бо] яны абліччы сьвятароў не паднімаюць і старым не спагадаюць.</verse>
				<verse number="17">Выцяклі вочы нашыя, марна чакаючы дапамогі; на варце [сваёй] выглядалі мы народ, які ня можа збавіць.</verse>
				<verse number="18">Яны палююць на крокі нашыя, каб мы не маглі хадзіць па вуліцах нашых. Канец наш блізка; споўніліся дні нашыя, бо прыйшоў канец наш.</verse>
				<verse number="19">Хутчэйшыя за арлоў паднебных былі перасьледвальнікі нашыя, па гарах гналіся за намі, у пустыні рабілі засаду на нас.</verse>
				<verse number="20">Дух ноздраў нашых, памазанец ГОСПАДА злоўлены ў ямы іхнія, а мы казалі пра яго: «У ценю ягоным будзем жыць між народамі».</verse>
				<verse number="21">Весяліся і радуйся, дачка Эдому, якая жывеш у зямлі Уц! Да цябе таксама дойдзе келіх, нап’ешся і аголішся.</verse>
				<verse number="22">Скончылася беззаконьне тваё, дачка Сыёну! Ён ня будзе больш выганяць цябе ў палон. Ён наведае беззаконьні твае, дачка Эдому, адкрые грахі твае.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">Узгадай, ГОСПАДЗЕ, што сталася з намі; гледзячы, узглянь і пабач ганьбу нашую.</verse>
				<verse number="2">Спадчына нашая перададзеная чужым, дамы нашыя — чужынцам.</verse>
				<verse number="3">Мы сталіся сіротамі; няма бацькі, маці нашыя — як удовы.</verse>
				<verse number="4">Ваду сваю мы п’ем за срэбра, дровы нашыя прадаюць нам на грошы.</verse>
				<verse number="5">Перасьледвальнікі на шыі нашай, мы цяжка працуем, ня маем супачынку;</verse>
				<verse number="6">Мы выцягнулі руку сваю да Эгіпту і да Асірыі, каб насыціцца хлебам.</verse>
				<verse number="7">Бацькі нашыя грашылі; і іх няма, і беззаконьні іхнія мы носім.</verse>
				<verse number="8">Слугі пануюць над намі, і няма [нікога], хто вызваліць нас з рукі іхняй.</verse>
				<verse number="9">Прыносім хлеб свой, наражаючы душу сваю на меч у пустыні.</verse>
				<verse number="10">Скура нашая распаленая, як печ, ад палючага голаду.</verse>
				<verse number="11">Жанчын гвалцілі на Сыёне, дзяўчат — у гарадах Юды.</verse>
				<verse number="12">Князі павешаны рукамі іхнімі, абліччы старых ня маюць пашаны.</verse>
				<verse number="13">Юнакі носяць камяні млыновыя, хлопцы спатыкаюцца, [носячы] дровы.</verse>
				<verse number="14">Старыя больш не сядзяць у брамах, юнакі не сьпяваюць.</verse>
				<verse number="15">Спынілася весялосьць сэрца нашага, перамяніліся ў жалобу карагоды нашыя.</verse>
				<verse number="16">Звалілася карона з галавы нашай; гора нам, бо мы саграшылі.</verse>
				<verse number="17">Дзеля гэтага млявае сэрца нашае, дзеля гэтага зацемраныя вочы нашыя,</verse>
				<verse number="18">бо спустошаная гара Сыён, лісы ходзяць па ёй.</verse>
				<verse number="19">Ты, ГОСПАДЗЕ, трываеш на вякі, пасад Твой — з пакаленьня ў пакаленьне.</verse>
				<verse number="20">Чаму Ты забыўся на нас назаўсёды, пакінуў нас на доўгія дні?</verse>
				<verse number="21">Навярні нас да Сябе, ГОСПАДЗЕ, і мы навернемся; аднаві дні нашыя, як даўней [было].</verse>
				<verse number="22">Няўжо Ты, адкідаючы, адкінуў нас? Няўжо Ты загневаўся на нас аж так моцна?</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="26">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">І сталася ў трыццатым годзе, у чацьвёртым [месяцы], у пятым [дні] месяца, і я [стаяў] сярод выгнанцаў над ракою Кевар. Адкрыліся нябёсы, і я бачыў відзеж Божы.</verse>
				<verse number="2">У пяты [дзень] месяца, а гэта быў пяты год палону валадара Егаякіма,</verse>
				<verse number="3">было слова ГОСПАДА да Эзэкіэля, сына Бузі, сьвятара, у зямлі Халдэйцаў над ракою Кевар. І была там над ім рука ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="4">І я ўбачыў, і вось, вецер гвалтоўны прыйшоў з поўначы, і хмара вялікая, і вагонь палючы, і зьзяньне кругом, а ў сярэдзіне ягонай — нібыта бурштын, [які зьзяе] ў сярэдзіне вагню.</verse>
				<verse number="5">А ў сярэдзіне ягонай было падабенства чатырох [істотаў] жывых; і мелі яны выгляд чалавека.</verse>
				<verse number="6">І кожная мела чатыры абліччы, і кожная мела чатыры крылы.</verse>
				<verse number="7">Ногі іхнія — ногі простыя, а стопы ног іхніх — як стопы ног цяляці; і блішчэлі яны, як медзь блішчастая.</verse>
				<verse number="8">Пад крыламі іхнімі [былі] рукі людзкія па чатырох баках іхніх. Абліччы і крылы [былі] ў-ва ўсіх чатырох.</verse>
				<verse number="9">І крылы іхнія прылягалі адны да другіх, і яны не адварочваліся, калі ішлі; кожная [істота] ішла проста перад абліччам сваім.</verse>
				<verse number="10">Абліччы іхнія выглядалі як аблічча чалавека і аблічча ільва з правага боку чатырох [істотаў], і як аблічча вала з левага боку чатырох [істотаў], і як аблічча арла ў чатырох [істотаў].</verse>
				<verse number="11">Абліччы іхнія і крылы іхнія былі скіраваныя ўгару, два прылягалі да сябе, а два акрывалі целы іхнія.</verse>
				<verse number="12">І кожная [істота] ішла [проста] перад аблічча сваё, яны ішлі туды, куды іх Дух вёў, і ідучы, не адварочваліся ў хадзе сваёй.</verse>
				<verse number="13">А выгляд тых [істотаў] жывых — быццам гарачыя вуглі распаленыя, падобныя да паходняў, якія рухаюцца між тымі [істотамі] жывымі. Вагонь зьзяў, і з вагню выходзілі маланкі.</verse>
				<verse number="14">І [істоты] жывыя ішлі і варочаліся назад, нібы маланкі.</verse>
				<verse number="15">І я бачыў тыя [істоты] жывыя, а вось, адно кола на зямлі пры кожнай з тых чатырох [істотаў] жывых.</verse>
				<verse number="16">Выгляд тых колаў і выраб іхні — як выгляд хрызаліту, і ўсе чатыры мелі той самы выгляд, і выгляд іхні і выраб, нібыта адно кола было ў другім.</verse>
				<verse number="17">Яны ішлі ў хадзе сваёй на чатыры бакі; а калі ішлі, не адварочваліся ў хадзе сваёй.</verse>
				<verse number="18">Абруч іхні быў велізарны; і выгляд іх і абручоў іхніх у-ва ўсіх чатырох быў поўны вачэй кругом.</verse>
				<verse number="19">А калі ішлі гэтыя [істоты] жывыя, ішлі колы іхнія разам з імі. Калі [істоты] падымаліся з зямлі, падымаліся таксама колы.</verse>
				<verse number="20">Куды кіраваў іх Дух, каб ішлі, яны ішлі туды, куды Дух [хацеў] ісьці, і колы падымаліся з імі, бо дух [істоты] жывой [быў] у колах.</verse>
				<verse number="21">Калі рухаліся [істоты], рухаліся [колы], а калі спыняліся, і [колы] спыняліся; калі яны падымаліся з зямлі, і колы падымаліся, бо дух [істотаў] жывых [быў] у колах.</verse>
				<verse number="22">Над галовамі гэтых [істотаў] жывых было штосьці, быццам прасьцяг неба, быццам крышталь, які ірдзее, раскінуты над галовамі іхнімі ўгары.</verse>
				<verse number="23">А пад прасьцягам былі ўзьнятыя крылы іхнія, адно побач другога; і кожная [істота] мела па два [крылы], якімі закрывалі целы свае.</verse>
				<verse number="24">Калі яны ішлі, чуўся шум крылаў іхніх, як шум мноства водаў, як голас Усемагутнага, голас гоману, як гармідар табару [вайсковага]; а калі яны спыняліся, крылы мелі апушчаныя.</verse>
				<verse number="25">І быў голас па-над прасьцягам, які быў над галовамі іхнімі. А калі яны спыняліся, крылы мелі апушчаныя.</verse>
				<verse number="26">А па-над прасьцягам, які быў над галовамі іхнімі, было штосьці, падобнае да пасаду, што мела выгляд камяня шафіру, і на падабенстве пасаду — быццам постаць чалавека на ім угары.</verse>
				<verse number="27">І ўбачыў я нібыта бляск бурштыну і нібыта выгляд вагню ўнутры яго наўкола, [пачынаючы] ад таго, што выглядала як сьцёгны, і вышэй. А ўніз ад таго, што выглядала як сьцёгны, бачыў я штосьці, як вагонь, і бляск вакол яго.</verse>
				<verse number="28">Як зьяўленьне вясёлкі на воблаках у дзень дажджлівы, такі быў выгляд бляску таго наўкола. Ён [меў] выгляд, падобны да славы ГОСПАДА. І я ўбачыў яе, і ўпаў на аблічча маё, і пачуў голас, які прамаўляў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">І Ён сказаў мне: «Сыне чалавечы, стань на ногі твае. Я буду прамаўляць да цябе».</verse>
				<verse number="2">І ўвайшоў у мяне дух, калі Ён прамаўляў да мяне, і паставіў мяне на ногі мае, і я чуў, як Ён прамаўляў да мяне,</verse>
				<verse number="3">і сказаў мне: «Сыне чалавечы, Я пасылаю цябе да сыноў Ізраіля, да народу бунтаўнікоў, якія бунтуюцца супраць Мяне; яны і бацькі іхнія выступаюць супраць Мяне да дня сёньняшняга.</verse>
				<verse number="4">Гэта сыны з абліччамі бяз сораму і сэрцамі закамянелымі. Я пасылаю цябе да іх, і ты скажаш ім: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД”.</verse>
				<verse number="5">А ці паслухаюць яны цябе, ці адмовяцца, бо яны — дом бунтаўнікоў, але будуць ведаць, што прарок ёсьць сярод іх.</verse>
				<verse number="6">А ты, сыне чалавечы, ня бойся іх, і ня бойся словаў іхніх, хоць яны вакол цябе — асот і церні, і ты сядзіш сярод скарпіёнаў. Ня бойся словаў іхніх і ня бойся абліччаў іхніх, бо яны — дом бунтаўнікоў.</verse>
				<verse number="7">І ты прамовіш да іх словы Мае, ці будуць яны слухаць, ці адмовяцца, бо яны — бунтаўнікі.</verse>
				<verse number="8">А ты, сыне чалавечы, слухай, што Я прамаўляю да цябе, і ня будзь бунтаўніком, як гэты дом бунтаўнічы. Адчыні вусны твае і зьеш тое, што Я дам табе».</verse>
				<verse number="9">І я ўбачыў, і вось, рука, выцягнутая да мяне, і вось, у ёй — скрутак кнігі.</verse>
				<verse number="10">І Ён разгарнуў яго перад абліччам Маім; а быў ён запісаны з аднаго і другога боку, і былі ў ім запісаныя лямант, уздыханьне і бедаваньне.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">І сказаў Ён мне: «Сыне чалавечы, зьеш тое, што знайшоў, зьеш скрутак гэты, і ідзі прамаўляць да дому Ізраіля».</verse>
				<verse number="2">І я адчыніў вусны мае, і Ён даў мне зьесьці скрутак гэты,</verse>
				<verse number="3">і сказаў мне: «Сыне чалавечы, накармі жывот твой і напоўні нутро тваё скруткам гэтым, які Я даю табе». І я зьеў яго, і быў ён у вуснах маіх салодкі, як мёд.</verse>
				<verse number="4">І сказаў Ён мне: «Сыне чалавечы, ідзі да дому Ізраіля і прамаўляй да іх словамі Маімі.</verse>
				<verse number="5">Бо ты пасланы не да народу з цяжкім языком і чужой мовай, але да дому Ізраіля.</verse>
				<verse number="6">Не да мноства народаў з чужой мовай і цяжкім языком, што ты не разумееш словаў іхніх. Калі б да іх Я паслаў цябе, яны б слухалі цябе.</verse>
				<verse number="7">Аднак дом Ізраіля не захоча слухаць цябе, бо яны ня хочуць слухаць Мяне; бо ўвесь дом Ізраіля мае цьвёрды лоб і закамянелае сэрца.</verse>
				<verse number="8">Вось, Я даў [табе] аблічча тваё цьвярдзейшае, чым абліччы іхнія, і лоб твой цьвярдзейшы, чым ілбы іхнія.</verse>
				<verse number="9">Як той дыямэнт, цьвярдзейшы ад крэменя, Я даў [табе] лоб твой. Ня бойся іх і не палохайся аблічча іхняга, бо яны — дом бунтаўнікоў».</verse>
				<verse number="10">І Ён сказаў мне: «Сыне чалавечы, усе словы Мае, якія Я прамаўляў да цябе, вазьмі ў сэрца тваё, і слухай вушамі тваімі.</verse>
				<verse number="11">І ідзі да выгнанцаў, да сыноў народу твайго, і прамаўляй да іх, і кажы ім: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД”, ці будуць яны слухаць, ці адмовяцца».</verse>
				<verse number="12">І падхапіў мяне дух, і я пачуў за сабой голас грымоту вялікага: «Дабраслаўлёная слава ГОСПАДА», [калі яна падымалася] з месца свайго,</verse>
				<verse number="13">і шум крылаў [істотаў] жывых, якія біліся адно аб адно, і гук колаў разам з імі, і голас грымоту вялікага.</verse>
				<verse number="14">І дух падняў мяне, і забраў мяне; і я пайшоў раздражнёны і зьбянтэжаны ў духу маім, а дужая рука ГОСПАДА [была] на мне.</verse>
				<verse number="15">І я прыйшоў да выгнанцаў у Тэль-Авіве, якія жылі над ракою Кевар, і сядзеў там, дзе яны сядзяць, і жыў там сем дзён сярод іх аслупянелы.</verse>
				<verse number="16">І сталася, калі мінула сем дзён, было да мяне слова ГОСПАДА, кажучы:</verse>
				<verse number="17">«Сыне чалавечы, Я паставіў цябе вартаваць дом Ізраіля. І ты пачуеш слова з вуснаў Маіх, і папярэдзіш іх ад Мяне.</verse>
				<verse number="18">Калі Я скажу бязбожніку: “Ты сьмерцю памрэш”, а ты яго не перасьцеражэш і ня будзеш казаць [яму], каб адвесьці бязбожніка ад бязбожнага шляху ягонага, каб ён жыў, бязбожнік той памрэ за беззаконьні свае, але Я буду шукаць на руках тваіх кроў ягоную.</verse>
				<verse number="19">А калі ты перасьцеражэш бязбожніка, але ён не адвернецца ад бязбожнасьці сваёй і ад шляху бязбожнага свайго, ён памрэ за беззаконьні свае, а ты збавіш душу тваю.</verse>
				<verse number="20">Калі праведнік адступіць ад праведнасьці сваёй і ўчыніць грэх, Я дам спатыкненьне перад абліччам ягоным, і ён памрэ, бо ты не перасьцярог яго. За грэх свой ён памрэ, і праведнасьць, якую ён рабіў, ня будзе ўзгадана, але кроў ягоную Я буду шукаць на руках тваіх.</verse>
				<verse number="21">А калі ты перасьцеражэш праведніка, каб праведнік не грашыў, і калі ён не саграшыць, ён будзе жыць, бо прыняў перасьцярогу, а ты збавіш душу тваю».</verse>
				<verse number="22">І была там на мне рука ГОСПАДА, і Ён сказаў мне: «Устань, выйдзі ў даліну, там Я буду прамаўляць да цябе».</verse>
				<verse number="23">І я ўстаў, і пайшоў у даліну, і вось, там [была] слава ГОСПАДА, такая, як слава, якую я бачыў над ракою Кевар. І я ўпаў на аблічча маё.</verse>
				<verse number="24">І ўвайшоў у мяне дух, і паставіў мяне на ногі мае. І Ён прамовіў да мяне, і сказаў: «Ідзі, зачыніся ў сярэдзіне дому твайго.</verse>
				<verse number="25">І вось, сын чалавечы, будуць ускладзеныя на цябе вяроўкі, і ты будзеш зьвязаны імі, і ня выйдзеш спасярод іх.</verse>
				<verse number="26">І язык твой Я прыляплю да паднябеньня твайго, і будзеш ты нямы. І ня будзеш для іх чалавекам, які дакарае, бо яны — дом бунтаўнікоў.</verse>
				<verse number="27">Калі Я буду прамаўляць да цябе, Я адкрыю вусны твае, і ты скажаш ім: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД”. Хто хоча слухаць, няхай слухае, а хто адмаўляецца, той няхай адмаўляецца, бо гэта дом бунтаўнікоў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">А ты, сын чалавечы, вазьмі таблічку гліняную, пакладзі яе перад абліччам тваім і накрэсьлі на ёй горад Ерусалім.</verse>
				<verse number="2">І пастаў аблогу супраць яго, пабудуй мур супраць яго, насып вал супраць яго, пастаў супраць яго табар, пастаў супраць яго тараны кругом.</verse>
				<verse number="3">І вазьмі сабе патэльню жалезную, і палажы яе нібы мур жалезны паміж табою і горадам, і павярні аблічча тваё на яго. І будзе ён абляганы, і ты будзеш аблягаць яго. Гэта будзе знак для дому Ізраіля.</verse>
				<verse number="4">І ты ляж на левым баку тваім, і складзі на ім беззаконьні дому Ізраіля. Столькі дзён, колькі будзеш ляжаць на [баку], будзеш несьці беззаконьні іхнія.</verse>
				<verse number="5">І Я вызначыў табе гады беззаконьня іхняга паводле ліку дзён: трыста дзевяноста дзён будзеш несьці беззаконьне дому Ізраіля.</verse>
				<verse number="6">А калі іх скончыш, ляжаш тады на правым баку тваім і будзеш несьці беззаконьні дому Юды сорак дзён, і Я вызначыў табе дзень за адзін год.</verse>
				<verse number="7">І на абложаны Ерусалім звернеш аблічча тваё і аголенае рамяно тваё, і будзеш прарочыць супраць яго.</verse>
				<verse number="8">І вось, Я накладаю на цябе путы, і ты не павернешся з аднаго боку на другі, пакуль ня скончыш дзён аблогі тваёй.</verse>
				<verse number="9">І ты вазьмі сабе пшаніцы і ячменю, бобу і сачэвіцы, проса і чарнухі, і ўсё ўкладзі ў адзін посуд, і зрабі сабе з гэтага хлеб. Будзеш яго есьці Столькі дзён, колькі будзеш ляжаць на баку тваім — трыста дзевяноста дзён, будзеш есьці яго.</verse>
				<verse number="10">А тая ежа, якую будзеш есьці, [будзе] важыць дваццаць сыкляў на дзень; час ад часу будзеш есьці яе.</verse>
				<verse number="11">І ваду ашчадна будзеш піць: будзеш піць час ад часу адну шостую гіну.</verse>
				<verse number="12">Будзеш гэта есьці як аладку ячменную, і будзеш пячы гэта на вачах іхніх на гною чалавечым».</verse>
				<verse number="13">І сказаў ГОСПАД: «Гэтак будуць есьці сыны Ізраіля свой хлеб нячысты сярод народаў, сярод якіх Я расьцярушу іх».</verse>
				<verse number="14">І я сказаў: «О Госпадзе, ГОСПАДЗЕ, вось, душа мая [ніколі] не апаганьвалася, ад маладосьці маёй аж цяпер я ня еў ані падліны, ані таго, што было разьдзёртае; і не ўваходзіла ў вусны мае мяса нячыстае».</verse>
				<verse number="15">І Ён сказаў мне: «Глядзі, Я даю табе гной кароўскі замест гною чалавечага, і ты будзеш рабіць хлеб твой на ім».</verse>
				<verse number="16">І сказаў мне: «Сыне чалавечы, вось, Я зламлю падпору хлеба ў Ерусаліме, і будуць яны есьці хлеб паводле вагі і са страхам, і будуць піць ваду паводле меры і са смуткам,</verse>
				<verse number="17">каб, [маючы] нястачу хлеба і вады, жахаліся адзін аднаго і гнілі ў грахах сваіх.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">А ты, сын чалавечы, вазьмі сабе меч востры і скарыстай яго як лязо, і пагалі сабе ім галаву і бараду. І вазьмі шалі вагаў, і падзялі тыя [валасы].</verse>
				<verse number="2">Трэцюю частку іх спаліш у вагні пасярод гораду, калі прыйдуць дні аблогі; і возьмеш трэцюю частку, і пасячэш яе мячом кругом [гораду], і трэцюю частку раскідаеш з ветрам, бо Я выцягну на іх меч.</verse>
				<verse number="3">І возьмеш з іх малую толькі частку і ўкруціш у крысо плашча твайго.</verse>
				<verse number="4">І возьмеш яшчэ з іх [крыху], і ўкінеш у вагонь, каб у ім згарэлі, і выйдзе з гэтага вагонь на ўвесь дом Ізраіля».</verse>
				<verse number="5">Гэта кажа Госпад ГОСПАД: «Гэты Ерусалім Я паставіў сярод народаў, а вакол яго — землі [чужынскія].</verse>
				<verse number="6">Але ён пагардзіў судом Маім і бязбожнасьць [ягоная] большая, чым у народаў, і ён супраць пастановаў Маіх больш, чым землі, якія вакол яго, бо яны адкінулі прысуды Мае і не хадзілі паводле пастановаў Маіх.</verse>
				<verse number="7">Дзеля гэтага гэта кажа Госпад ГОСПАД. За тое, што вы збунтаваліся[больш], чым народы, якія вакол вас, і не хадзілі паводле пастановаў Маіх, і не выконвалі прысуды Мае, і нават не трымаліся судоў народаў, якія вакол вас,</verse>
				<verse number="8">вось, гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Вось, Я — супраць цябе, і на вачах народаў Я зраблю над табою суд.</verse>
				<verse number="9">І зраблю табе за ўсе брыдоты твае тое, чаго ніколі не рабіў, і ўжо ніколі не зраблю падобнага.</verse>
				<verse number="10">Дзеля гэтага бацькі будуць есьці сыноў пасярод цябе, а сыны будуць есьці бацькоў сваіх, і Я ўчыню над табою суды, і расьцярушу ўсю рэшту тваю на ўсе вятры”.</verse>
				<verse number="11">Дзеля гэтага, як жывы Я, кажа Госпад ГОСПАД, за тое, што ты сьвятыню Маю апаганіў усімі брыдотамі тваімі і ўсімі агідамі тваімі, Я таксама адкіну цябе, і ня будзе мець літасьці вока Маё, і не пашкадую [цябе].</verse>
				<verse number="12">Трэцяя частка твая памрэ ад заразы і загіне пасярод цябе ад голаду; трэцяя частка ўпадзе ад мяча ў ваколіцах тваіх; і трэцюю частку Я расьцярушу на ўсе вятры, і выцягну на іх меч.</verse>
				<verse number="13">І супакоіцца гнеў Мой, і Я задаволю на іх лютасьць Маю і супакоюся. І даведаюцца яны, што Я, ГОСПАД, прамовіў гэта ў гневе Маім, калі выльлю гнеў Мой на іх.</verse>
				<verse number="14">І Я зраблю цябе спусташэньнем і ганьбаю сярод народаў, якія вакол цябе, на вачах усіх мінакоў.</verse>
				<verse number="15">І ты станешся ганьбаю і пасьмешышчам, перасьцярогай і пусткаю для народаў, якія вакол цябе, калі Я ўчыню супраць цябе суды ў гневе і лютасьці і ярасным пакараньні. Я, ГОСПАД, прамовіў гэта.</verse>
				<verse number="16">Калі Я пашлю супраць вас стрэлы голаду, каб нішчыць вас, калі іх пашлю для загубы вашай, Я памножу паміж вамі голад і зламлю вам падпору хлеба.</verse>
				<verse number="17">І Я спашлю на вас голад і дзікіх зьвяроў, і яны асіроцяць цябе; і зараза, і кроў прыйдуць на цябе, і Я прывяду на цябе меч. Я, ГОСПАД, прамовіў гэта»</verse>
			</chapter>
			<chapter number="6">
				<verse number="1">І было да мяне слова ГОСПАДА, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Сыне чалавечы, зьвярні аблічча тваё на горы Ізраіля і прароч супраць іх,</verse>
				<verse number="3">і кажы: “Горы Ізраіля, слухайце слова Госпада ГОСПАДА. Гэта кажа Госпад ГОСПАД гарам і ўзгоркам, ярам і лугам. Вось, Я прывяду на вас меч і зьнішчу ўзгоркі вашыя,</verse>
				<verse number="4">і будуць зруйнаваныя ахвярнікі вашыя і паразьбіваныя слупы вашыя, і Я кіну забітых вашых перад ідаламі вашымі.</verse>
				<verse number="5">І Я палажу трупы сыноў Ізраіля перад ідаламі вашымі, і косткі вашыя параскідаю вакол ахвярнікаў вашых.</verse>
				<verse number="6">У-ва ўсіх месцах пражываньня вашага гарады будуць зруйнаваныя, узгоркі зьнішчаныя, ахвярнікі вашыя будуць апаганеныя і зруйнаваныя, ідалы вашыя паразьбіваныя і панішчаныя, а слупы вашыя паламаныя, і згінуць усе справы вашыя.</verse>
				<verse number="7">І будуць падаць сярод вас забітыя, і вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД.</verse>
				<verse number="8">Але Я пакіну вам пры жыцьці тых, якія выратуюцца ад мяча, сярод народаў, калі расьцярушу вас сярод земляў [чужых].</verse>
				<verse number="9">Тыя, што застануцца пры жыцьці, будуць памятаць пра Мяне сярод народаў, куды будуць пераселеныя, бо Я скрышу сэрца іхняе чужаложнае, якое адступіла ад Мяне, і вочы іхнія, якія чужаложаць з ідаламі. І яны будуць брыдзіцца самімі сабою дзеля бязбожнасьці, якую чынілі ў-ва ўсіх брыдотах сваіх.</verse>
				<verse number="10">І даведаюцца яны, што Я — ГОСПАД, і [што] не дарма Я прамаўляў да іх, што ўчыню супраць іх гэтае ліха”.</verse>
				<verse number="11">Гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Ударай у далоні твае, і тупай нагою тваёй, і кажы: “Гора дзеля ўсякіх брыдотаў ліхіх дому Ізраіля, бо будуць яны падаць ад мяча, голаду і заразы”.</verse>
				<verse number="12">Той, які далёка, — памрэ ад заразы; той, які блізка, — загіне ад мяча, а той, што застанецца [ў горадзе] і будзе выратаваны, — памрэ ад голаду. І Я заспакою лютасьць Маю на іх.</verse>
				<verse number="13">І вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД, калі забітыя вашыя будуць [ляжаць] паміж ідалаў вашых, вакол ахвярнікаў вашых, на кожным узгорку высокім, на ўсіх вяршынях горных, пад кожным дрэвам зялёным і пад кожным рассахатым дубам, дзе складалі вы пахкія каджэньні ўсім ідалам сваім.</verse>
				<verse number="14">І Я выцягну руку Маю супраць іх, і перамяню зямлю гэтую ў бязьлюдзьдзе і пустэчу, ад пустыні аж да Рыўлі, у-ва ўсіх месцах пражываньня іхняга, і даведаюцца, што Я — ГОСПАД».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="7">
				<verse number="1">І было да мяне слова ГОСПАДА, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«А ты, сыне чалавечы, [слухай]. Гэта кажа Госпад ГОСПАД да зямлі Ізраіля. Канец прыходзіць, канец для чатырох краёў зямлі.</verse>
				<verse number="3">Цяпер [прыходзіць] канец на цябе. І Я пашлю гнеў Мой супраць цябе, і буду судзіць цябе паводле шляхоў тваіх, і залічу табе ўсе брыдоты твае.</verse>
				<verse number="4">І не пашкадуе цябе вока Маё, і ня зьлітуюся, але ўскладу на цябе шляхі твае, і брыдоты твае стануць пасярод цябе, і даведаецеся, што Я — ГОСПАД.</verse>
				<verse number="5">Гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Вось, надыходзіць адно ліха, [за ім] другое ліха”.</verse>
				<verse number="6">Прыходзіць канец, прыходзіць канец. Канец для цябе. Вось, ён прыйшоў.</verse>
				<verse number="7">Прыйшла доля твая, жыхару зямлі. Надыйшоў час. Блізкі дзень гора, і няма крыку радасьці на гарах.</verse>
				<verse number="8">Цяпер Я выльлю неўзабаве лютасьць Маю на цябе, заспакою гнеў Мой на табе. І Я асуджу цябе паводле шляхоў тваіх і ўскладу на цябе ўсе брыдоты твае.</verse>
				<verse number="9">І ня будзе мець літасьці вока Маё, і не пашкадуе, паводле шляхоў тваіх ускладу на цябе [адплату], і брыдоты твае будуць выяўлены пасярод цябе, і вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД, Які карае.</verse>
				<verse number="10">Вось, дзень гэты, вось, ён прыходзіць. Выйшла доля [твая], заквітнеў кій, запанавала пыха,</verse>
				<verse number="11">падняўся гвалт і [стаўся] кіем бязбожнасьці. Нічога з іх [не застанецца], нічога з багацьцяў іхніх, нічога з гоману іхняга, нічога з узьнёсласьці іхняй.</verse>
				<verse number="12">Прыходзіць час, набліжаецца дзень. Хто купляе, няхай ня цешыцца, і хто продае, няхай не сумуе, бо [надыходзіць] лютасьць на ўсю грамаду ягоную.</verse>
				<verse number="13">Бо той, хто продае, да праданага ня вернецца, нават калі застанецца пры жыцьці, бо відзеж пра грамаду іхнюю ня будзе адменены і ніхто ў беззаконьні сваім не ўтрымае жыцьцё сваё.</verse>
				<verse number="14">Трубіце ў трубы, падрыхтуйцеся ўсе, але няма нікога, хто б ішоў ваяваць; бо гнеў Мой — на ўсю грамаду ягоную.</verse>
				<verse number="15">Меч звонку, а зараза і голад у сярэдзіне. Хто на полі, той загіне ад мяча, а хто ў горадзе, таго голад і зараза загубіць.</verse>
				<verse number="16">І ўратуюцца тыя, што ўцяклі, і будуць на гарах як галубы з даліны, будуць стагнаць кожны дзеля беззаконьня свайго.</verse>
				<verse number="17">Усе рукі памлеюць і ўсе калені задрыжаць, як вада.</verse>
				<verse number="18">І падпярэжуцца яны зрэбніцай, і апануе іх страх, і на ўсіх абліччах [будзе] сорам, і на ўсіх галовах іхніх — лысіна.</verse>
				<verse number="19">Срэбра сваё яны выкінуць на вуліцу, а золата іхняе станецца як сьмецьце. Срэбра іхняе і золата іхняе ня змогуць уратаваць іх у дзень гневу ГОСПАДА, бо душы сваёй [ім] не насыцяць, і нутро сваё не напоўняць, бо яно было для іх прычынай беззаконьня іхняга.</verse>
				<verse number="20">Аздобныя ўпрыгожваньні іхнія напоўнілі іх пыхлівасьцю, і з іх яны зрабілі брыдоты свае, ідалапаклонства сваё ўчынілі з іх. Таму Я замяню іх у нячыстасьць для іх,</verse>
				<verse number="21">і аддам іх у рукі чужынцаў на здабычу, бязбожным зямлі — на рабаваньне, і яны зьняславяць іх.</verse>
				<verse number="22">І Я адвярну ад іх аблічча Маё, і скарб Мой будзе зьняслаўлены. І ўвойдуць да яго рабаўнікі, і зьняславяць яго.</verse>
				<verse number="23">Зрабі [сабе] ланцугі; бо зямля поўная судоў крывавых, а горад поўны гвалту.</verse>
				<verse number="24">І Я прывяду жахлівыя народы, і яны возьмуць дамы іхнія. І Я спыню пыхлівасьць вяльможных, і будуць апаганеныя сьвятыні іхнія.</verse>
				<verse number="25">Жах надыходзіць. І будуць яны шукаць супакою, і ня будзе [яго].</verse>
				<verse number="26">Бяда за бядою прыходзяць, вестка за весткай ідуць. І будуць шукаць відзежу ў прарока, і ня будзе Закону ў сьвятара, і [ня будзе] рады ў старшыняў.</verse>
				<verse number="27">Валадар будзе ў жалобе, князь перапоўніцца замяшаньнем, і рукі народу зямлі гэтай будуць дрыжаць. Я зраблю ім паводле шляхоў іхніх і паводле судоў іхніх буду судзіць іх. І даведаюцца, што Я — ГОСПАД».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="8">
				<verse number="1">І сталася ў шостым годзе, у пятым [дні] шостага месяца, сядзеў я ў доме маім, і старшыні Юды сядзелі перад абліччам маім, і супачыла там на мне рука Госпада ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="2">І я паглядзеў, і вось быў там падобны да выгляду [чалавека] вогненнага; і ўніз ад выгляду сьцёгнаў ягоных — вагонь, а ўгару ад выгляду сьцёгнаў ягоных — выгляд зьзяньня як выгляд бурштыну.</verse>
				<verse number="3">І выцягнуў Ён быццам руку, і схапіў мяне за валасы галавы маёй, і Дух падняў мяне ўгару паміж зямлёй і небам, і ў відзежах Божых завёў у Ерусалім у прысенак брамы ўнутранай, зьвернутай на поўнач, там, дзе месца знаходжаньня ідала зайздрасьці, які выклікае гнеў [Божы].</verse>
				<verse number="4">І вось, там слава Бога Ізраіля, такая, якую я бачыў у даліне.</verse>
				<verse number="5">І Ён сказаў мне: «Сыне чалавечы, падымі вочы твае ў накірунку на поўнач!» І я падняў вочы мае ў накірунку на поўнач, і вось, на поўнач ад брамы ахвярніка [быў] каля ўваходу той ідал зайздрасьці.</verse>
				<verse number="6">І сказаў Ён мне: «Сыне чалавечы, ці ты бачыш, што яны робяць? Брыдоты вялікія, якія робіць тут дом Ізраіля, каб змусіць Мяне аддаліцца ад сьвятыні Маёй. І калі зноў прыгледзішся, убачыш брыдоты вялікія».</verse>
				<verse number="7">І Ён завёў мяне да ўваходу ў панадворак, і я прыгледзеўся, і вось, дзіра ў муры.</verse>
				<verse number="8">І Ён сказаў мне: «Сын чалавечы, прабі мур гэты!» І я прабіў мур, і вось, праход.</verse>
				<verse number="9">І Ён сказаў мне: «Увайдзі і паглядзі на тыя брыдоты ліхія, якія яны робяць тут!»</verse>
				<verse number="10">І я ўвайшоў і глядзеў, і вось, усякія выявы паўзуноў і жывёлаў агідных і ўсе ідалы дому Ізраіля намаляваныя ўсюды кругом на сьцяне.</verse>
				<verse number="11">І семдзясят мужоў спасярод старшыняў дому Ізраіля стаялі перад імі, і між імі Яазанія, сын Шафана; і ў руцэ сваёй кожны меў кадзільніцу сваю, і пах узносіўся з воблакаў кадзіла.</verse>
				<verse number="12">І Ён сказаў мне: «Ці ты бачыш, сыне чалавечы, што робіць у цемры кожны са старшыняў дому Ізраіля, кожны ў таемным пакоі ідалаў сваіх? Бо яны кажуць: “ГОСПАД ня бачыць нас. ГОСПАД пакінуў зямлю гэтую”».</verse>
				<verse number="13">І Ён сказаў мне: «Калі прыгледзішся, убачыш брыдоты вялікія, якія яны робяць».</verse>
				<verse number="14">І Ён завёў мяне ў прысенак брамы Дому ГОСПАДА, які на поўначы, і вось, сядзелі там жанчыны і плакалі па Тамузе.</verse>
				<verse number="15">І Ён сказаў мне: ”Ці ты бачыш, сыне чалавечы? Калі прыгледзішся, убачыш брыдоты яшчэ большыя ад гэтых».</verse>
				<verse number="16">І Ён завёў мяне на ўнутраны панадворак Дому ГОСПАДА, і вось, каля ўваходу ў сьвятыню ГОСПАДА, паміж прысенкам і ахвярнікам, — каля дваццаці пяці мужчынаў, сьпіны іхнія [павернутыя] да сьвятыні ГОСПАДА, а абліччы іхнія — на ўсход, і яны пакланяліся на ўсход, [пакланяліся] сонцу.</verse>
				<verse number="17">І Ён сказаў мне: «Ці ты бачыш, сыне чалавечы? Ці ня досыць дому Юды чыніць брыдоты гэтыя, якія яны тут робяць? Бо яны напаўняюць зямлю гэтую гвалтам і зноў абражаюць Мяне. І вось, яны падымаюць галінку да носу свайго.</verse>
				<verse number="18">І Я таксама пастаўлюся да іх з лютасьцю, ня будзе мець літасьці вока Маё, і не пашкадую [іх]. І будуць клікаць у вушы Мае голасам моцным, але Я ня выслухаю іх».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="9">
				<verse number="1">І Ён закрычаў голасам моцным у вушы мае, кажучы: «Прыходзьце, вартаўнікі горада, і няхай кожны мае ў руцэ сваёй зброю».</verse>
				<verse number="2">І вось прыйшлі шэсьць мужоў дарогай ад верхняе брамы, якая на поўначы, кожны са зброяй сваёй у руцэ; між імі быў адзін чалавек, апрануты ў ільняную шату, з прыладай пісарскай пры боку. І ўвайшлі яны, і затрымаліся перад ахвярнікам мядзяным.</verse>
				<verse number="3">А слава Бога Ізраіля паднялася з-над херувімаў, на якіх знаходзілася, да парогу сьвятыні. Пасьля, паклікаўшы чалавека, апранутага ў ільняную шату, які меў прыладу пісарскую пры боку,</verse>
				<verse number="4">ГОСПАД сказаў яму: «Прайдзі праз сярэдзіну гораду, праз сярэдзіну Ерусаліму і напішы гэты знак “таў” на чолах мужчынаў, якія ўздыхаюць і бядуюць з прычыны ўсіх тых брыдотаў, якія ў ім робяцца».</verse>
				<verse number="5">А да іншых сказаў так, што і я чуў: «Ідзіце за ім па горадзе і забівайце. Няхай вочы вашыя ня ведаюць ані спачуваньня, ані літасьці.</verse>
				<verse number="6">Старога, юнака, дзяўчыну, немаўля і жанчыну забівайце, але не дакранайцеся да кожнага мужа, на якім будзе той знак. І пачынайце ад сьвятыні Маёй». І пачалі яны ад тых старшыняў, якія стаялі перад сьвятыняй.</verse>
				<verse number="7">І сказаў Ён ім: «Апаганьце таксама сьвятыню, і панадворкі ейныя закідайце трупамі!» І выйшлі яны, і забівалі ў горадзе.</verse>
				<verse number="8">А ў той час, калі яны забівалі, я застаўся сам, упаў на аблічча маё і так маліўся ўголас: «Госпадзе, ГОСПАДЗЕ! Ці Ты хочаш вынішчыць усю рэшту Ізраіля, выліваючы гнеў Свой на Ерусалім?»</verse>
				<verse number="9">І сказаў Ён мне: «Беззаконьне дому Ізраіля і Юды вельмі, вельмі вялікае, зямля поўная крыві, а горад напоўнены няпраўдаю, бо яны кажуць: “ГОСПАД пакінуў зямлю гэтую. ГОСПАД ня бачыць”.</verse>
				<verse number="10">Таксама вока Маё ня будзе мець літасьці, ані спачуваньня. Шляхі іхнія Я ўскладу на галовы іхнія».</verse>
				<verse number="11">І вось той чалавек, апрануты ў ільняную вопратку, з прыладай пісарскай пры боку, паведаміў: «Я зрабіў, як Ты загадаў мне».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="10">
				<verse number="1">І глядзеў Я, і вось над прасьцягам, раскінутым над галовамі херувімаў, было штосьці, быццам шафір, а з выгляду падобнае да пасаду.</verse>
				<verse number="2">І Ён сказаў чалавеку гэтаму, апранутаму ў ільняную шату: «Увайдзі паміж колаў пад херувімамі, і напоўніўшы далоні свае вугольлем вагністым з месца паміж херувімамі, раскінь яго па горадзе». І ён увайшоў туды на вачах маіх.</verse>
				<verse number="3">А херувімы стаялі з правага боку сьвятыні, калі чалавек той туды ўваходзіў, і воблака запоўніла ўнутраны панадворак.</verse>
				<verse number="4">І слава ГОСПАДА паднялася з-над херувімаў да парогу сьвятыні, і сьвятыня напоўнілася воблакам, а панадворак быў поўны бляску славы ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="5">І быў чуцён шум крылаў херувімаў аж на вонкавым панадворку, падобны да голасу Бога Усемагутнага, калі Ён прамаўляе.</verse>
				<verse number="6">А калі чалавеку таму, апранутаму ў ільняную шату, Ён даў такі загад: «Вазьмі вагонь спаміж колаў, спаміж херувімаў», — той пайшоў і стаў побач з коламі.</verse>
				<verse number="7">Тады адзін з херувімаў выцягнуў руку ў накірунку вагню, які між херувімамі, і, узяўшы яго, паклаў на далоні чалавека, апранутага ў ільняную шату. Той узяў [вагонь] і выйшаў.</verse>
				<verse number="8">А пад крыламі херувімаў зьявілася нешта накшталт рукі чалавечай.</verse>
				<verse number="9">Я глядзеў, і вось, пры боку херувімаў чатыры колы, па адным коле побач кожнага херувіма. Выгляд тых колаў — нібы бляск хрызаліту.</verse>
				<verse number="10">І выглядалі яны так, нібы кожнае з чатырох мела тую самую форму, і быццам адно кола знаходзілася ў другім.</verse>
				<verse number="11">І калі яны рухаліся, рухаліся ў чатырох сваіх напрамках, не адварочваліся, калі рухаліся ў тым напрамку, куды вяла іх галава, і рухаліся за ёй і не адварочваліся, калі рухаліся.</verse>
				<verse number="12">Усё іх цела, плечы, рукі, крылы і колы ў-ва ўсіх чатырох былі запоўненыя кругом вачыма.</verse>
				<verse number="13">І я чуў, што колам была дадзена назва “гальгаль”.</verse>
				<verse number="14">Кожная [істота] жывая мела па чатыры абліччы. Першае было аблічча вала, другое — аблічча чалавека, трэцяе — аблічча ільва, а чацьвёртае — аблічча арла.</verse>
				<verse number="15">І падняліся херувімы. І была гэта тая самая істота, якую я бачыў над ракою Кевар.</verse>
				<verse number="16">Калі херувімы ішлі, рухаліся таксама пры іх баку колы, а калі херувімы падымалі крылы, каб падняцца з зямлі, колы не адрываліся ад боку іхняга.</verse>
				<verse number="17">Калі херувімы затрымліваліся, таксама і яны затрымліваліся, а калі падымаліся, падымаліся таксама і яны разам з імі, бо дух [істоты] жывой быў у іх.</verse>
				<verse number="18">І адыйшла слава ГОСПАДА ад парогу сьвятыні, і затрымалася над херувімамі.</verse>
				<verse number="19">І херувімы ўзьнялі крылы і паляцелі, і падняліся з зямлі на вачах маіх, і тыя колы разам з імі, і затрымаліся каля ўваходу ўсходняй брамы сьвятыні ГОСПАДА, і слава Бога Ізраіля супачывала над імі ўгары.</verse>
				<verse number="20">Была гэта тая самая [істота] жывая, якую я бачыў пад Богам Ізраіля над ракою Кевар, і я даведаўся, што гэта былі херувімы.</verse>
				<verse number="21">Кожны з іх меў чатыры абліччы і чатыры крылы, а пад крыламі — штосьці накшталт рук чалавечых.</verse>
				<verse number="22">Выгляд абліччаў іхніх быў падобны да тых самых абліччаў, якія я бачыў над ракою Кевар. Кожны рухаўся проста перад сабою.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="11">
				<verse number="1">І падняў мяне дух, і занёс да ўсходняй брамы сьвятыні ГОСПАДА, зьвернутай на ўсход. І вось, каля ўваходу ў браму былі дваццаць пяць мужоў, сярод якіх я ўбачыў Яазанію, сына Азура, і Пэлятыю, сына Бэнаі, начальнікаў народу.</verse>
				<verse number="2">І сказаў мне ГОСПАД: «Сыне чалавечы, вось мужы, у думках якіх ліхота і якія ў гэтым горадзе распаўсюджваюць рады ліхія.</verse>
				<verse number="3">Яны гавораць: “Ня хутка [суд]; будуйма дамы. Вось, [горад] — кацёл, а мы — мяса”.</verse>
				<verse number="4">Дзеля гэтага прароч супраць іх, прароч, сын чалавечы!»</verse>
				<verse number="5">І зыйшоў на мяне Дух ГОСПАДА, і сказаў мне: «Кажы: “Гэта кажа ГОСПАД. У такі спосаб вы кажаце, дом Ізраіля, і Я ведаю, што робіцца ў душы вашай.</verse>
				<verse number="6">Вы памножылі забітых вашых у горадзе гэтым, і вуліцы ягоныя напоўнілі забітымі.</verse>
				<verse number="7">Дзеля гэтага гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Забітыя вашыя, якіх вы паклалі ў сярэдзіне яго, — гэта мяса, а [горад] — кацёл. А вы будзеце выкінутыя з сярэдзіны яго.</verse>
				<verse number="8">Вы баіцёся мяча, а Я прывяду на вас меч, кажа Госпад ГОСПАД.</verse>
				<verse number="9">І Я выганю вас з яго сярэдзіны, і аддам вас у рукі чужынцам, і правяду суд над вамі.</verse>
				<verse number="10">Вы ўпадзеце ад мяча, і Я буду судзіць вас на мяжы Ізраіля, і вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД.</verse>
				<verse number="11">[Горад] ня будзе для вас катлом, а вы ня будзеце ў ім мясам. На мяжы Ізраіля Я буду судзіць вас.</verse>
				<verse number="12">І вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД, бо не жылі вы паводле пастановаў Маіх, і прысуды Мае не спаўнялі, але рабілі паводле прысудаў тых народаў, якія вакол вас”»</verse>
				<verse number="13">І сталася, калі я прарочыў, памёр Пэлятыя, сын Бэнаі. І ўпаў я на аблічча маё, і закрычаў моцным голасам, і сказаў: «О, Госпадзе, ГОСПАДЗЕ! Няўжо Ты зьнішчыш рэшту Ізраіля».</verse>
				<verse number="14">І было да мяне слова ГОСПАДА, кажучы:</verse>
				<verse number="15">«Сыне чалавечы, да братоў тваіх, да братоў тваіх, да выгнаных з табой, да ўсяго дому Ізраіля, кажуць жыхары Ерусаліму: “Далёкія вы ад ГОСПАДА. Нам дадзена зямля гэтая на ўласнасьць”.</verse>
				<verse number="16">Дзеля гэтага кажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Я выгнаў іх да народаў і расьцярушыў па [розных] землях, і праз кароткі [час] буду для іх сьвятыняй у землях, куды яны прыйшлі”.</verse>
				<verse number="17">Дзеля гэтага кажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Я зьбяру вас з народаў, зграмаджу вас з тых земляў, у якіх вы расьцярушаны, і дам вам зямлю Ізраіля.</verse>
				<verse number="18">І яны вернуцца туды, і прыбяруць з яе ўсе агіды ейныя і ўсе брыдоты ейныя.</verse>
				<verse number="19">І Я дам ім адно сэрца, і духа новага дам у нутро іхняе, і выкіну сэрца каменнае з цела іхняга, і дам ім сэрца цялеснае,</verse>
				<verse number="20">каб хадзілі паводле пастановаў Маіх і суд Мой захоўвалі і спаўнялі яго, і будуць для Мяне народам, а Я буду для іх Богам.</verse>
				<verse number="21">А тых, у каго сэрца схіляецца да ідалаў і брыдотаў, на галовы іхнія ўскладу шляхі іхнія, кажа Госпад ГОСПАД.</verse>
				<verse number="22">І ўзьнялі херувімы крылы свае і колы [рушылі] з імі, а слава Бога Ізраіля [была] на іх угары.</verse>
				<verse number="23">І адыйшлася слава ГОСПАДА з сярэдзіны гораду і затрымалася на гары, якая на ўсход ад гораду.</verse>
				<verse number="24">І дух падняў мяне і занёс мяне ў Халдэю да выгнанцаў у відзежы Духу Божага. І спыніўся відзеж, які я бачыў.</verse>
				<verse number="25">І я прамовіў да выгнанцаў усе словы ГОСПАДА, якія Ён мне паказаў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="12">
				<verse number="1">І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Сыне чалавечы, ты жывеш сярод дому бунтаўнікоў, які [мае] вочы, каб бачыць, а ня бачыць; і [мае] вушы, каб чуць, а ня чуе, бо гэта дом бунтаўнікоў.</verse>
				<verse number="3">І ты, сыне чалавечы, зрабі сабе рэчы для выгнаньня, і ў дзень на вачах іхніх выйдзі з месца твайго, і ідзі ў іншае [месца] на вачах іхніх. Можа, яны ўбачаць, хоць яны — дом бунтаўнікоў.</verse>
				<verse number="4">І вынясеш рэчы твае, як рэчы выгнанца, удзень на вачах іхніх, і выйдзеш увечары на вачах іхніх так, як выходзяць выгнанцы.</verse>
				<verse number="5">На вачах іхніх зрабі дзіру ў муры і выйдзі праз яе.</verse>
				<verse number="6">На вачах іхніх ускладзі [рэчы] на плечы твае і выйдзі, калі зьвечарэе, і закрый аблічча тваё, каб ня бачыў ты зямлі, бо Я стаўлю цябе як знак для дому Ізраіля».</verse>
				<verse number="7">І я зрабіў так, як мне было загадана. Рэчы мае я вынес удзень як рэчы выгнанца. А ўвечары зрабіў сабе рукамі дзіру ў муры, выйшаў у прыцемках і на вачах іхніх усклаў [рэчы] на плечы.</verse>
				<verse number="8">І было слова ГОСПАДА да мяне раніцаю, кажучы:</verse>
				<verse number="9">«Сын чалавечы, ці дом Ізраіля, дом бунтаўнікоў, не казаў табе: “Што ты робіш?”</verse>
				<verse number="10">Скажы ім: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Цяжар адносна ўладара, які ў Ерусаліме, і ўсяго дому Ізраіля, які пасярод яго”</verse>
				<verse number="11">Скажы: “Я — знак для вас. Як я зрабіў, так і з вамі станецца. Пойдзеце на выгнаньне ў няволю!</verse>
				<verse number="12">Уладар, які сярод вас, ускладзе ў поцемках на плечы [рэчы] і выйдзе праз мур. Зробяць дзіру, каб выйсьці праз яе, і ён закрые аблічча сваё, каб вачыма ня бачыць зямлі.</verse>
				<verse number="13">І Я пастаўлю сетку Маю на яго, і ён будзе схоплены ў пастку Маю, і Я завяду яго ў Бабілон, у зямлю Халдэйцаў, але ён яе ня ўбачыць і там памрэ.</verse>
				<verse number="14">І ўсіх, якія вакол яго, памочнікаў ягоных і войска ягонае, Я разганю на ўсе вятры, і выцягну на іх меч.</verse>
				<verse number="15">І яны даведаюцца, што Я — ГОСПАД, калі расьцярушу іх сярод народаў і раскідаю іх у [розныя] землі.</verse>
				<verse number="16">А некаторых з іх ухаваю ад мяча, голаду і заразы, каб расказвалі пра ўсе брыдоты свае сярод народаў, куды прыйдуць, і яны даведаюцца, што Я — ГОСПАД».</verse>
				<verse number="17">І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="18">«Сыне чалавечы, хлеб твой будзеш есьці з трывогаю і ваду тваю будзеш піць з неспакоем і страхам,</verse>
				<verse number="19">і скажаш народу зямлі гэтай: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД да жыхароў Ерусаліму ў зямлі Ізраіля. Хлеб свой яны будуць есьці ў страху, і ваду сваю будуць піць у трывозе, бо зямля іхняя станецца пустэчай і будзе пазбаўленая дастатку свайго з прычыны гвалту ўсіх, што жывуць на ёй.</verse>
				<verse number="20">Населеныя гарады будуць спустошаныя, і зямля станецца пустэчаю. І вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД”».</verse>
				<verse number="21">І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="22">«Сыне чалавечы, што за прыказку вы маеце пра зямлю Ізраіля, кажучы: “Дні мінаюць, і ўсе відзежы не спаўняюцца”.</verse>
				<verse number="23">Дзеля гэтага скажы ім: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Я зраблю, што ня будзе прыказкі гэтай і ня будуць больш паўтараць яе ў Ізраілі”. Бо гэта прамоў да іх: “Надыходзяць дні, і слова кожнага відзежу [зьдзейсьніцца].</verse>
				<verse number="24">Ня будзе ўжо больш сярод дому Ізраіля ніводнага пустога відзежу і падманнага прароцтва.</verse>
				<verse number="25">Бо, Я, ГОСПАД, буду прамаўляць, і слова, якое Я прамоўлю, споўніцца, і ня будзе больш затрымлівацца. Бо ўжо ў дні вашыя, дом бунтаўнікоў, Я прамоўлю слова і споўню яго, кажа Госпад ГОСПАД».</verse>
				<verse number="26">І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="27">«Сыне чалавечы, вось, дом Ізраіля кажа: “Відзежы, якія ён мае, [датычаць] дзён вельмі далёкіх. Ён прарочыць пра далёкую будучыню”.</verse>
				<verse number="28">Дзеля гэтага скажы ім: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Ужо ня будзе затрымлівацца кожнае слова Маё. Слова, якое Я прамоўлю, споўніцца, кажа Госпад ГОСПАД».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="13">
				<verse number="1">І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Сыне чалавечы, прароч пра прарокаў Ізраіля, якія прарочаць, і кажы прарокам, якія [прарочаць] з сэрца свайго: “Слухайце слова ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="3">Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Гора дурным прарокам, якія ходзяць паводле духа свайго, а нічога ня бачылі.</verse>
				<verse number="4">Як лісы сярод руінаў прарокі твае, Ізраіль!</verse>
				<verse number="5">Не ўзыходзілі вы ў выломы і не будавалі муроў вакол дому Ізраіля, каб стаяў у бітве ў дзень ГОСПАДА”.</verse>
				<verse number="6">Яны бачаць марнасьць і прарочаць фальшыва, кажучы: “Кажа ГОСПАД”, а ГОСПАД не пасылаў іх, і яны чакаюць, што споўніцца слова.</verse>
				<verse number="7">Ці ня мелі вы відзежаў марных і ці не казалі вы прароцтваў фальшывых, і казалі: “Кажа ГОСПАД”, а Я не прамаўляў гэтага.</verse>
				<verse number="8">Дзеля гэтага гэта кажа Госпад ГОСПАД: “За тое, што вы прамаўлялі марноту і бачылі падман, вось, Я супраць вас, кажа Госпад ГОСПАД.</verse>
				<verse number="9">І будзе рука Мая супраць прарокаў, якія бачаць марнасьць і прадказваюць падман. Ня будуць яны належаць да народу Майго і ня будуць упісаныя ў сьпіс дому Ізраіля, і ня ўвойдуць у зямлю Ізраіля, і даведаецеся, што Я — Госпад ГОСПАД.</verse>
				<verse number="10">За тое вось, што яны ўводзілі ў зман народ Мой, кажучы: “Мір”, а міру няма, і калі будаваўся мур, яны тынкавалі яго,</verse>
				<verse number="11">скажы тым, якія тынкуюць яго: “Ён адваліцца. Пойдзе дождж залеўны, і будзе падаць град, і падымецца гвалтоўны вецер,</verse>
				<verse number="12">і вось, мур абрынецца. Ці вам ня скажуць: “Дзе той тынк, якім вы тынкавалі?”</verse>
				<verse number="13">Дзеля гэтага гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Я прывяду вецер гвалтоўны ў лютасьці Маёй, і пойдзе дождж улеўны ў гневе Маім і град — у абурэньні Маім, каб зьнішчыць [усё].</verse>
				<verse number="14">І Я развалю той мур, які вы атынкавалі, і павалю яго на зямлю, так што пакажацца падмурак ягоны, і ён абрынецца, а вы пад ім загінеце. І даведаецеся, што Я — ГОСПАД.</verse>
				<verse number="15">Я выльлю лютасьць Маю на мур і на тых, якія яго тынкуюць, і скажу вам: “Дзе мур і дзе тыя, якія яго тынкуюць,</verse>
				<verse number="16">прарокі Ізраіля, якія прарочаць пра Ерусалім, і бачаць пра яго відзежы міру, і дзе мір?” — кажа Госпад ГОСПАД”.</verse>
				<verse number="17">А ты, сыне чалавечы, зьвярні аблічча тваё на дочак народу твайго, якія прарочаць з сэрца свайго, і прароч супраць іх.</verse>
				<verse number="18">І скажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Гора тым, якія шыюць стужкі на ўсе локці рук сваіх і робяць хусткі ўсякага кшталту на галовы, каб лавіць душы. Вы ловіце душы народу Майго, а душы свае захаваеце пры жыцьці?</verse>
				<verse number="19">Вы зьнеслаўляеце Мяне перад народам Маім за жменю ячменю і кавалак хлеба, забіваючы душы, якія не павінны памерці, і ашчаджаючы душы, якія ня маюць жыць, калі падманваеце народ Мой, які слухае падман.</verse>
				<verse number="20">Дзеля гэтага гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Вось, Я супраць стужак вашых, якімі вы ловіце душы, як птушак, і пазрываю іх з рамёнаў вашых, і выпушчу душы, якія вы злавілі, як птушак.</verse>
				<verse number="21">І Я пазрываю хусткі вашыя і вызвалю народ Мой з рук вашых, і больш ня будзе ён здабычай у руках вашых, і вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД.</verse>
				<verse number="22">За тое, што вы хлусьнёю засмучалі сэрца праведніка, хоць Я не засмучаў яго, і ўмацоўвалі рукі бязбожніка, каб ён не навярнуўся ад шляху ліхога свайго і жыў,</verse>
				<verse number="23">ня будзеце мець відзежаў марных і ня будзеце больш прадказваць прадказаньні, і Я вызвалю народ Мой з рук вашых, і вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="14">
				<verse number="1">І прыйшлі да мяне некаторыя са старшыняў Ізраіля, і селі перад абліччам маім.</verse>
				<verse number="2">І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="3">«Сыне чалавечы, гэтыя людзі ўвялі ў сэрцы свае ідалаў сваіх і паставілі перад абліччам сваім тое, што было прычынаю грэху іхняга. Ці ж пытаючыся, будуць пытацца ў Мяне [парады]?</verse>
				<verse number="4">Дзеля гэтага прамовіш да іх і скажаш ім: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Кожны чалавек з дому Ізраіля, які ўвёў ідалаў сваіх у сэрца сваё і паставіў перад аблічча сваё тое, што было прычынаю грэху іхняга, і прыйдзе да прарока, Я — ГОСПАД, адкажу яму адпаведна да ліку ідалаў ягоных,</verse>
				<verse number="5">каб выявіць [намеры] сэрца дому Ізраіля, які адвярнуўся ад Мяне з прычыны ўсіх ідалаў сваіх”.</verse>
				<verse number="6">Дзеля гэтага скажы дому Ізраіля: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Навярніцеся і адвярніцеся ад ідалаў вашых, і ад усіх брыдотаў вашых адвярніце абліччы вашыя.</verse>
				<verse number="7">Бо кожнаму чалавеку з дому Ізраіля і прыхадню, які пасяліўся ў Ізраілі, якія адвярнуліся ад Мяне, і ўвялі ў сэрца сваё ідалаў сваіх, і паставілі перад абліччам сваім тое, што было прычынаю грэху іхняга, і прыйшлі да прарока, каб праз яго спытацца ў Мяне [парады], Я, ГОСПАД, адкажу яму.</verse>
				<verse number="8">І Я зьвярну аблічча Маё супраць чалавека таго, і зраблю яго знакам і прыказкай, і вынішчу яго з народу Майго, і вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД.</verse>
				<verse number="9">А калі б прарок дазволіў сабе ашукацца і прамовіў слова, Я, ГОСПАД, вазьму прарока таго, і выцягну руку Маю супраць яго, і зьнішчу яго спаміж народу Майго, Ізраіля.</verse>
				<verse number="10">І яны панясуць беззаконьні свае! Беззаконьне прарока будзе такім, як і таго, які ў яго пытаўся,</verse>
				<verse number="11">каб дом Ізраіля не адыходзіўся больш ад Мяне і не паганіўся больш ніякімі бунтамі сваімі. І будуць яны для Мяне народам, а Я буду для іх Богам, кажа Госпад ГОСПАД”».</verse>
				<verse number="12">І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="13">«Сыне чалавечы, калі якая зямля саграшыць супраць Мяне нявернасьцю, Я выцягну руку Маю супраць яе і зламлю падпору хлеба, і спашлю на яе голад, і вынішчу на ёй чалавека і быдла.</verse>
				<verse number="14">І будуць тры чалавекі тыя пасярод яе: Ной, Данііл і Ёў, яны дзеля праведнасьці сваёй захаваюць [толькі] жыцьцё сваё, кажа Госпад ГОСПАД.</verse>
				<verse number="15">Калі Я прывяду дзікіх зьвяроў на зямлю гэтую і зраблю яе бясплоднай, і станецца яна пусткаю, каб ніхто акрамя дзікіх зьвяроў не праходзіў там,</verse>
				<verse number="16">і калі пасярод яе будуць тры чалавекі гэтыя, як жывы Я, кажа Госпад ГОСПАД, не захаваюць яны ані сыноў, ані дачок, яны [толькі] захаваюць саміх сябе, а зямля станецца пусткаю.</verse>
				<verse number="17">Або калі Я прывяду меч на зямлю гэтую і скажу: “Няхай меч пройдзе праз зямлю гэтую, і зьнішчыць на ёй чалавека і быдла,</verse>
				<verse number="18">і калі будуць пасярод яе тры чалавекі тыя, як жывы Я, кажа Госпад ГОСПАД, не захаваюць яны ані сыноў, ані дачок, але захаваюць [толькі] саміх сябе.</verse>
				<verse number="19">Або калі Я спашлю заразу на зямлю гэтую і ў крыві выльлю гнеў Мой на яе, каб зьнішчыць на ёй чалавека і быдла,</verse>
				<verse number="20">і калі Ной, Данііл і Ёў будуць пасярод яе, як жывы Я, кажа Госпад ГОСПАД, не захаваюць яны ані сыноў, ані дачок, але дзеля праведнасьці сваёй яны захаваюць [толькі] душу сваю.</verse>
				<verse number="21">Бо гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Нават калі Я прывяду на Ерусалім гэтыя чатыры плягі Мае зьнішчальныя: меч, голад, дзікіх зьвяроў і заразу, каб зьнішчыць у ім чалавека і быдла,</verse>
				<verse number="22">вось, яшчэ застануцца захаваныя сыны і дочкі, якіх выведуць з яго. Вось, яны прыйдуць да вас, і вы ўбачыце шляхі іхнія і ўчынкі іхнія, і будзеце мець пацяшэньне пасьля ліха, якое Я прывёў на Ерусалім, пасьля ўсяго, што Я прывёў на яго.</verse>
				<verse number="23">І яны пацешаць вас, калі ўбачыце шляхі іхнія і ўчынкі іхнія, і даведаецеся, што не без падставаў было ўсё гэта, што Я яму зрабіў, кажа Госпад ГОСПАД».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="15">
				<verse number="1">І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Сыне чалавечы, ці дрэва вінаграду лепшае за ўсе дрэвы лісьцёвыя, якія сярод дрэваў у лесе?</verse>
				<verse number="3">Ці бяруць з яго дрэва, каб нешта зрабіць? Ці бяруць з яго калок, каб на ім павесіць нейкія рэчы?</verse>
				<verse number="4">Вось, кідаецца яно ў вагонь на спаленьне, абодва ягоныя канцы спальвае вагонь, і сярэдзіна ягоная згарыць. Ці надаецца яно на нешта?</verse>
				<verse number="5">Вось, калі яно цэлае не надавалася да апрацоўкі, тым больш яно не надаецца да апрацоўкі, калі вагонь яго спаліў, і яно згарэла.</verse>
				<verse number="6">Дзеля гэтага гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Як з дрэвам вінаграду сярод, дрэваў у лесе, якое Я ўкінуў у вагонь на спаленьне, так зраблю з жыхарамі Ерусаліму.</verse>
				<verse number="7">І Я зьвярну аблічча Маё супраць іх. З [аднаго] вагню яны выйшлі, але [другі] вагонь іх праглыне. І даведаецеся, што Я — ГОСПАД, калі Я зьвярну аблічча Маё супраць іх.</verse>
				<verse number="8">І Я замяню зямлю гэтую ў пустку, бо яны нявернасьцю няверныя, кажа Госпад ГОСПАД».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="16">
				<verse number="1">І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Сыне чалавечы, паведамі Ерусаліму пра брыдоты ягоныя,</verse>
				<verse number="3">і скажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД да Ерусаліму: “Паходжаньне тваё і нараджэньне тваё — з зямлі Ханаан. Бацька твой — Амарэец, а маці твая — Хетка.</verse>
				<verse number="4">Калі ты нарадзілася, у дзень нараджэньня твайго не абрэзалі табе пупавіны, не абмылі цябе ў вадзе, каб ачысьціць [цябе]; не нацерлі цябе сольлю і не спавілі цябе ў пялюшкі.</verse>
				<verse number="5">Не паспагадала табе нічыё вока, каб зрабіць для цябе адну з [паслугаў] гэтых з літасьці да цябе. І выкінулі цябе на аблічча поля з абыякавасьцю да душы тваёй у дзень нараджэньня твайго.</verse>
				<verse number="6">І Я праходзіў каля цябе, і ўбачыў цябе, як ты трапяталася ў крыві тваёй, і Я сказаў табе, калі [ты была] ў крыві тваёй: “Жыві!” І Я сказаў табе, калі [ты была] ў крыві тваёй: “Жыві!”</verse>
				<verse number="7">І Я вырасціў цябе, як краску палявую, і ты расла, і вырасла, і сталася дарослай, і грудзі твае набылі форму, і валасы твае сталіся густымі, але была ты голая і неакрытая.</verse>
				<verse number="8">І Я праходзіў каля цябе, і ўбачыў цябе. І вось, [гэта быў] твой час, час каханьня. І Я расьцягнуў плашч Мой над табою і закрыў голасьць тваю, і прысягнуў табе, і заключыў з табою запавет, кажа Госпад ГОСПАД, і ты сталася Маёю.</verse>
				<verse number="9">І Я абмыў цябе вадою, і абцёр з цябе кроў тваю, і памазаў цябе алеем,</verse>
				<verse number="10">і апрануў цябе ў шату вышываную, азуў цябе ў [чаравікі са скуры] тахаш, апаясаў цябе вісонам і акрыў цябе ядвабам.</verse>
				<verse number="11">І Я ўпрыгожыў цябе пэрлінамі, і ўсклаў бранзалеты на рукі твае, і нашыйнік на шыю тваю,</verse>
				<verse number="12">і даў кольчык над вусны твае і завушніцы ў вушы твае, і вянок аздобны на галаву тваю.</verse>
				<verse number="13">І ты была апранутая ў золата і срэбра, у вісон, і ядваб, і шаты вышываныя, ела ты муку, мёд і алей, і ставалася вельмі і вельмі прыгожай, і дасягнула годнасьці валадарскай.</verse>
				<verse number="14">І распаўсюдзілася імя тваё сярод народаў дзеля прыгажосьці тваёй, бо была ты дасканалай дзеля ўпрыгожваньняў Маіх, якімі Я ўпрыгожыў цябе, кажа Госпад ГОСПАД.</verse>
				<verse number="15">І паспадзявалася ты на прыгажосьць тваю, і чужаложыла дзеля [славы] імя твайго, і чыніла распусту з кожным, хто праходзіў, хто надарыўся.</verse>
				<verse number="16">І брала ты шаты твае, і рабіла сабе ўзгоркі ў разнастайных колерах, і чужаложыла на іх.</verse>
				<verse number="17">І брала ты ўпрыгожваньні твае з золата Майго і са срэбра Майго, якія Я даў табе, і рабіла з іх выявы мужчынаў, і чужаложыла з імі.</verse>
				<verse number="18">І брала ты шаты вышываныя твае, і апранала іх, і алей Мой і кадзіла Маё прыносіла перад аблічча іхняе.</verse>
				<verse number="19">І хлеб Мой, які Я даў табе, муку, і алей, і мёд, якімі Я карміў цябе, ты прыносіла перад аблічча іхняе на мілы пах, і было гэтак, кажа Госпад ГОСПАД.</verse>
				<verse number="20">І брала ты сыноў тваіх і дочак тваіх, якіх ты нарадзіла Мне, і складала іх у ахвяру на зьнішчэньне. Ці ж ня досыць распусты тваёй?</verse>
				<verse number="21">І ты забівала сыноў Маіх і складала іх у ахвяру, праводзячы праз вагонь.</verse>
				<verse number="22">І [робячы] ўсе брыдоты твае і распусту тваю, ты ня памятала пра дні маладосьці тваёй, калі была ты голай і неакрытай і трапяталася ў крыві тваёй.</verse>
				<verse number="23">І сталася пасьля ўсіх злачынстваў тваіх: Гора, гора табе! — кажа Госпад ГОСПАД.</verse>
				<verse number="24">І ты будавала сабе ўзвышшы, і рабіла сабе ўзгоркі на кожнай плошчы.</verse>
				<verse number="25">На кожным скрыжаваньні дарог будавала сабе ўзгоркі, каб там паганіць прыгажосьць тваю, і раскідала ногі твае для кожнага, хто праходзіў [там], і памнажала чужалоствы твае.</verse>
				<verse number="26">Ты чужаложыла з сынамі Эгіпту, суседзямі тваімі, вялікімі целам [сваім], і павялічвала чужалоствы твае, каб гнявіць Мяне.</verse>
				<verse number="27">І вось, Я выцягнуў руку Маю супраць цябе, зьменшыў вызначанае табе, і аддаў цябе душы тых, якія ненавідзяць цябе, дочкам Філістынскім, якія самі саромеліся шляху распусты тваёй.</verse>
				<verse number="28">І ты распусьнічала з сынамі Асірыі, бо ня мела насычэньня, распусьнічала з імі, але не насыцілася.</verse>
				<verse number="29">І ты памножыла распусту тваю з купецкім краем Халдэйцаў, але таксама не насыцілася.</verse>
				<verse number="30">Як змучылася сэрца тваё, кажа Госпад ГОСПАД, калі ты рабіла ўсё тое, што робіць бессаромная жанчына распусьніца?</verse>
				<verse number="31">Ты будавала ўзвышшы на скрыжаваньні кожнай дарогі, рабіла сабе ўзгоркі на кожнай плошчы, і не была як блудніца, каб браць плату [за распусту],</verse>
				<verse number="32">але як жанчына, якая чужаложыць, замест мужа свайго прыймае чужых.</verse>
				<verse number="33">Усім блудніцам даецца плата, а ты давала плату тваю ўсім палюбоўнікам тваім і давала падарункі ім, каб яны прыходзілі да цябе адусюль, каб распусьнічаць з табою.</verse>
				<verse number="34">І было ў цябе адваротна, чым у блудніцаў: ніхто ня гнаўся за табою, гэта ты давала плату, а табе ніхто не даваў платы, і было ў цябе наадварот.</verse>
				<verse number="35">Дзеля гэтага, распусьніца, слухай слова ГОСПАДА!</verse>
				<verse number="36">Гэта кажа Госпад ГОСПАД. За тое, што ты выяўляла юрлівасьць тваю, і адкрывала голасьць тваю, і распусьнічала з усімі палюбоўнікамі тваімі, з усімі брыдотнымі ідаламі тваімі, і за кроў сыноў тваіх, якіх ты складала ў ахвяру для іх,</verse>
				<verse number="37">вось, Я зьбяру ўсіх палюбоўнікаў тваіх, якім ты спагадала, і ўсіх тых, якіх кахала, і ўсіх тых, якіх ненавідзела, і зьбяру іх з усіх бакоў супраць цябе, і адкрыю голасьць тваю перад імі, і яны ўбачаць усю голасьць тваю.</verse>
				<verse number="38">І Я буду судзіць цябе, як судзяць чужаложніц і тых, якія разьліваюць кроў, і аддам цябе на [сьмерць] крывавую, гнеў і ярасьць.</verse>
				<verse number="39">І аддам цябе ў рукі іхнія, і яны зруйнуюць узвышшы твае, і зьнішчаць узгоркі твае, і здымуць з цябе шаты твае, і забяруць аздобныя рэчы твае, і пакінуць цябе голаю і неакрытаю.</verse>
				<verse number="40">І склічуць супраць цябе супольны сход, і закідаюць цябе камянямі, і пасякуць цябе мячамі сваімі,</verse>
				<verse number="41">і спаляць вагнём дамы твае, і ўчыняць над табою суд на вачах шматлікіх жанчынаў. І Я спыню распусту [тваю], і ўжо больш ты ня будзеш даваць платы [за распусту].</verse>
				<verse number="42">І Я заспакою гнеў Мой на табе і адыйдзе лютасьць Мая ад цябе, і Я супакоюся, і больш ня буду гневацца.</verse>
				<verse number="43">За тое, што ты ня памятала пра дні маладосьці тваёй і ўсімі ўчынкамі гнявіла Мяне, Я таксама, глядзі, ускладу шляхі твае на галаву тваю, кажа Госпад ГОСПАД, і больш не дадасі распусты да ўсіх брыдотаў тваіх.</verse>
				<verse number="44">Вось, кожны, хто будзе кпіць з цябе, скажа пра цябе прыказку: “Якая маці, такая і дачка”.</verse>
				<verse number="45">Ты — дачка маці тваёй, якая здрадзіла мужу свайму і сынам сваім, і ты —сястра сёстраў тваіх, якія здрадзілі мужам сваім і сынам сваім. Маці вашая — Хетка, а бацька ваш — Амарэец.</verse>
				<verse number="46">Твая сястра старэйшая — Самарыя, яна і дочкі ейныя жывуць налева ад цябе, а твая малодшая сястра, якая разам з дочкамі сваімі жыла направа ад цябе, — Садом.</verse>
				<verse number="47">Толькі кароткі час не хадзіла ты шляхамі іхнімі і не чыніла брыдотаў іхніх, а пасьля рабіла горш за іх на ўсіх шляхах тваіх.</verse>
				<verse number="48">Як Я жывы, кажа Госпад ГОСПАД, сястра твая, Садом, разам з дочкамі ейнымі не рабіла так, як рабіла ты і дочкі твае.</verse>
				<verse number="49">Вось такое было беззаконьне Садома, сястры тваёй: пыха, багацьце хлеба і гультайства было ў яе і дочак ейных, і яны не ўмацоўвалі рукі беднага і нешчасьлівага,</verse>
				<verse number="50">і вывышаліся, і рабілі брыдоты перад абліччам Маім. І Я зьнішчыў іх, калі ўбачыў гэта.</verse>
				<verse number="51">І Самарыя не дасягнула паловы грахоў тваіх, і ты памножыла брыдоты твае больш, чым яны, і ты апраўдала сёстраў тваіх усімі брыдотамі тваімі, якія ўчыніла.</verse>
				<verse number="52">Дык ты таксама насі ганьбу тваю, ты, якая апраўдала сёстраў сваіх грахамі тваімі, якіх учыніла больш, чым яны. Яны больш праведныя, чым ты. Дык засаромся і насі ганьбу тваю, бо ты апраўдала сёстраў сваіх.</verse>
				<verse number="53">І Я адмяню долю іхнюю, долю Садому і дочак ейных, і долю Самарыі і дочак ейных, і долю тваю сярод іх,</verse>
				<verse number="54">каб ты насіла ганьбу тваю і была асаромленая за ўсё тое, што ўчыніла, і пацешыла іх гэтым.</verse>
				<verse number="55">Твая сястра Садом і дочкі ейныя вернуцца да першага стану свайго. І Самарыя і дочкі ейныя вернуцца да першага стану свайго. І ты, і дочкі твае вернецеся да першага стану свайго.</verse>
				<verse number="56">Ці ж у дні пыхі тваёй не было гаворкі ў вуснах тваіх пра сястру тваю Садому,</verse>
				<verse number="57">перш чым распуста твая не была адкрытая? Падобна як яна, так і ты цяпер стала пасьмешышчам для дочак Араму і ўсіх ваколіцаў іхніх і для дочак Філістынскіх, якія пагарджаюць табою.</verse>
				<verse number="58">Чужалоства тваё і брыдоты твае ты панясеш, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="59">Бо гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Я Зраблю з табою так, як зрабіла ты, якая пагардзіла прысягай і парвала запавет.</verse>
				<verse number="60">Але Я ўзгадаю запавет Мой, які Я заключыў з табою ў дні маладосьці тваёй, і заключу з табою запавет вечны.</verse>
				<verse number="61">І ты ўзгадаеш шляхі твае і засаромеешся, калі прымеш да сябе сёстраў тваіх, як старэйшых, так і малодшых ад цябе, і Я дам іх табе за дочкі, але не з прычыны запавету з табой.</verse>
				<verse number="62">І Я заключу запавет Мой з табой, і ты даведаешся, што Я — ГОСПАД,</verse>
				<verse number="63">каб ты памятала і саромелася, і каб з сораму не адкрывала вуснаў сваіх перад абліччам Маім, калі Я прабачу табе ўсё, што зрабіла, кажа Госпад ГОСПАД”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="17">
				<verse number="1">І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Сыне чалавечы, загадай загадку і раскажы прыповесьць дому Ізраіля.</verse>
				<verse number="3">І скажаш: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вялікі арол з вялікімі крыламі, з доўгімі пёрамі, з рознакаляровым пер’ем, прыляцеў на Лібан і сарваў вершаліну кедра.</verse>
				<verse number="4">Адарваў найвышэйшы парастак ягоны і занёс яго ў зямлю Ханаан, і зьмясьціў яго ў горадзе гандлёвым.</verse>
				<verse number="5">І ўзяў насеньне з зямлі той, і пасадзіў яго на полі ўрадлівым, над шматлікімі водамі як вярбу пасадзіў яго.</verse>
				<verse number="6">І ён рос і разрастаўся ў буйную лазу вінаградную нізкага росту, каб галіны ягоныя нахіліліся да яго, і карані ягоныя былі пад ім. І стаўся лазою вінаграднаю, і выпусьціў галінкі, і акрыўся лістотай.</verse>
				<verse number="7">І быў другі арол вялікі, з вялікімі крыламі і доўгімі пёрамі, і вось, вінаград той зьвярнуў карані свае да яго і галіны свае пусьціў да яго, каб ён напойваў яго, а ня тая града, на якой быў пасаджаны.</verse>
				<verse number="8">На полі добрым, над водамі шматлікімі быў ён пасаджаны, каб пускаў галіны і прыносіў плады і каб стаўся вінаградам выборным”.</verse>
				<verse number="9">Скажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Ці пашчасьціць яму? Ці ня вырвуць карані ягоныя і ці не пазрываюць плады ягоныя? І зьвянуць усе сьвежыя парасткі ягоныя, і ён ссохне, і ня [будзе трэба] ані рамяна моцнага, ані народу шматлікага, каб вырваць яго з каранямі.</verse>
				<verse number="10">І вось, ён быў пасаджаны. Ці пашчасьціць яму? Ці ня ссохне ён, калі дакранецца да яго ўсходні вецер? Ён ссохне на градзе, на якой выпускаў парасткі свае”».</verse>
				<verse number="11">І было да мяне слова ГОСПАДА, кажучы:</verse>
				<verse number="12">«Скажы, прашу, дому бунтаўнікоў: “Ці вы ня ведаеце, што гэта [значыць]?” Скажы: “Вось, прыйшоў валадар Бабілонскі ў Ерусалім, схапіў валадара ягонага і князёў ягоных, і завёў іх да сябе, у Бабілон.</verse>
				<verse number="13">І ўзяў [аднаго] з насеньня валадара, і заключыў з ім запавет, і прысягаю зьвязаў яго, а магнатаў зямлі забраў,</verse>
				<verse number="14">каб было валадарства пакорным, не паўставала, але захоўвала запавет ягоны, каб быць верным яму.</verse>
				<verse number="15">Але ён збунтаваўся і паслаў пасланцоў сваіх у Эгіпет, каб даў яму коней і шмат людзей. Ці пашчасьціць яму? Ці выратуецца той, хто робіць гэтак? Ці той, хто парушыў запавет, будзе ўратаваны?</verse>
				<verse number="16">Як жывы Я, кажа Госпад ГОСПАД, у месцы таго валадара, які паставіў яго валадаром, таго, які зламаў прысягу і парушыў запавет ягоны, яго ў Бабілоне заб’е.</verse>
				<verse number="17">Не дапаможа яму фараон войскам вялікім і супольнасьцю шматлікай у баі, калі насыплюць вал і пабудуюць махіны [для аблогі], каб загубіць мноства душаў.</verse>
				<verse number="18">Ён зламаў прысягу і парушыў запавет, хоць і прыкладаў руку сваю, ён усё гэта зрабіў, таму не ўцячэ.</verse>
				<verse number="19">Дзеля гэтага гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Як жыву Я, прысягу Маю, якую ён адкінуў, і запавет Мой, які ён парушыў, Я ўскладу на галаву ягоную.</verse>
				<verse number="20">І закіну на яго сетку Маю, і ён будзе злоўлены ў пастку Маю, і прывяду яго ў Бабілон, і асуджу яго там за нявернасьць адносна Мяне.</verse>
				<verse number="21">А ўсе выбранцы ягоныя з усяго войска ягонага пагінуць ад мяча, а тыя, што застануцца, будуць раскінутыя на ўсе вятры. І даведаецеся, што Я, ГОСПАД, прамовіў [гэта]”.</verse>
				<verse number="22">Гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Я вазьму вершаліну кедра вялікага і пасаджу, з найвышэйшых парасткаў яго выламлю галінку, і пасаджу яе на высокай і стромай гары.</verse>
				<verse number="23">На гары высокай Ізраіля пасаджу яе, і яна пусьціць галіны і дасьць плод, і станецца кедрам высокім. І абжывуцца на ім усялякія птушкі і ўсё крылатае абжывецца ў ценю галінаў ягоных.</verse>
				<verse number="24">І даведаюцца ўсе дрэвы палявыя, што Я — ГОСПАД, Які панізіў дрэва высокае і ўзвысіў дрэва нізкае, Які высушыў дрэва зялёнае і зазеляніў дрэва ссохлае. Я, ГОСПАД, прамовіў [гэта] і зрабіў”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="18">
				<verse number="1">І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Чаму вы паўтараеце гэтую прыказку ў зямлі Ізраіля, кажучы: “Бацькі елі горкія ягады, а зубы ў сыноў здрантвелі”?</verse>
				<verse number="3">Як жыву Я, кажа Госпад ГОСПАД, ня будзеце больш паўтараць гэтай прыказкі ў Ізраілі.</verse>
				<verse number="4">Вось, усе душы — Мае, як душа бацькі, так і душа сына — Мае; душа, якая саграшыла, памрэ.</verse>
				<verse number="5">А чалавек, калі ён праведны і чыніць суд і праведнасьць,</verse>
				<verse number="6">на гарах не банкетуе і вачэй сваіх не падымае да ідалаў дому Ізраіля, і не паганіць жонку бліжняга свайго, і не набліжаецца да жонкі ў час нячыстасьці,</verse>
				<verse number="7">ня крыўдзіць нікога, вяртае даўжніку заклад ягоны, рабункам не рабуе, дае хлеб галоднаму і голага апранае вопраткай,</verse>
				<verse number="8">не займаецца ліхвярствам, не вымагае адсоткаў, адварочвае ад ліхоты руку сваю, чыніць суд справядлівы паміж чалавекам і чалавекам,</verse>
				<verse number="9">ходзіць паводле пастановаў Маіх і суд Мой захоўвае, робіць праўду, ён —праведнік, будзе жыць і жыць, кажа Госпад ГОСПАД.</verse>
				<verse number="10">А калі ён нарадзіў сына гвалтаўніка, які разьлівае кроў, і ўчыніў брату адно з гэтых [злачынстваў],</verse>
				<verse number="11">а [бацька] ўсяго гэтага не рабіў, [сына], які на гарах банкетаваў, і жонку бліжняга свайго спаганіў,</verse>
				<verse number="12">крыўдзіў беднага і ўбогага, рабункам рабаваў, не аддаваў закладзенага, падымаў вочы свае да ідалаў, рабіў брыдоты,</verse>
				<verse number="13">займаўся ліхвярствам, вымагаў адсоткаў, такі жыў, і ня будзе жыць, бо рабіў усе брыдоты гэтыя. Ён сьмерцю памрэ, а кроў ягоная на ім будзе.</verse>
				<verse number="14">А калі нехта нарадзіў сына, і той убачыў усе грахі бацькі свайго, якія ён чыніў, і ўбачыў і не рабіў так, як ён,</verse>
				<verse number="15">на гарах не банкетаваў, вачэй сваіх не падымаў на ідалаў дому Ізраіля, жонкі бліжняга свайго не паганіў,</verse>
				<verse number="16">нікога ня крыўдзіў, закладзенага не затрымоўваў, рабункам не рабаваў, даваў хлеб свой галоднаму, голага апранаў вопраткай,</verse>
				<verse number="17">адварочваў руку сваю ад крыўды, не займаўся ліхвярствам і адсоткаў ня браў, суд Мой чыніў і паводле пастановаў Маіх хадзіў, такі не памрэ за беззаконьні бацькі свайго, але будзе жыць і жыць.</verse>
				<verse number="18">Бацька ягоны за тое, што крыўдаю крыўдзіў, рабункам рабаваў брата і рабіў тое, што ня ёсьць добрым, у народзе сваім, памрэ за беззаконьне сваё.</verse>
				<verse number="19">Вы кажаце: “Чаму сын не нясе беззаконьні бацькі свайго?” Але сын чыніў суд і праведнасьць, захоўваў усе пастановы Мае і выконваў іх, і будзе жыць і жыць.</verse>
				<verse number="20">Душа, якая грашыць, памрэ. Сын не панясе беззаконьні бацькі, і бацька не панясе беззаконьні сына. Праведнасьць праведніка будзе яму залічана, і бязбожнасьць бязбожніка будзе на ім.</verse>
				<verse number="21">І бязбожнік, калі адвернецца ад усіх грахоў сваіх, якія ўчыніў, і будзе захоўваць усе пастановы Мае і чыніць суд і праведнасьць, будзе жыць і жыць, і не памрэ.</verse>
				<verse number="22">Усе злачынствы ягоныя, якія ўчыніў, ня будуць яму залічаны, і ў праведнасьці сваёй, якую робіць, будзе жыць.</verse>
				<verse number="23">Ці ж Я жаданьнем жадаю сьмерці бязбожніка, кажа Госпад ГОСПАД, ці каб адвярнуўся ад шляху свайго і жыў?</verse>
				<verse number="24">Калі праведнік адвернецца ад праведнасьці сваёй і ўчыніць злачынства, падобнае да ўсіх брыдотаў, якія робіць бязбожнік, ці ж будзе ён жыць? Уся праведнасьць ягоная, якую чыніў, ня будзе залічаная яму. У нявернасьці сваёй, якой быў няверным [Мне], і ў грэху сваім, якім саграшыў, памрэ.</verse>
				<verse number="25">Вы кажаце: “Несправядлівы шлях Госпада”. Паслухайце, прашу, дом Ізраіля! Ці шлях Мой несправядлівы, ці шляхі вашыя несправядлівыя?</verse>
				<verse number="26">Калі праведнік адвернецца ад праведнасьці сваёй і будзе рабіць злачынства, і памрэ ў іх, ён памрэ з прычыны злачынства свайго, якое ўчыніў.</verse>
				<verse number="27">А калі бязбожнік адвернецца ад бязбожнасьці сваёй, якую чыніў, і будзе чыніць суд і праведнасьць, ён захавае пры жыцьці душу сваю.</verse>
				<verse number="28">Ён убачыў і, адварочваючыся, адвярнуўся ад усіх злачынстваў сваіх, якія ўчыніў, і будзе жыць і жыць, і не памрэ.</verse>
				<verse number="29">Але дом Ізраіля кажа: “Несправядлівы шлях Госпада” Ці шляхі Мае несправядлівыя, доме Ізраіля, ці шляхі вашыя несправядлівыя?</verse>
				<verse number="30">Дзеля гэтага, дом Ізраіля, буду судзіць вас кожнага паводле шляхоў вашых, кажа Госпад ГОСПАД. Навярніцеся і адвярніцеся ад усіх злачынстваў вашых, і ня будзе вам нагоды для беззаконьня.</verse>
				<verse number="31">Адкіньце ад сябе ўсе злачынствы свае, праз якія вы бунтаваліся [супраць Мяне], і ўчыніце сабе сэрца новае і дух новы. Навошта вы маеце паміраць, доме Ізраіля?</verse>
				<verse number="32">Бо Я не хачу сьмерці таго, хто мае памерці, кажа Госпад ГОСПАД. Навярніцеся і жывіце!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="19">
				<verse number="1">А ты ўзьнімі лямант над князямі Ізраіля,</verse>
				<verse number="2">і скажаш: “Якой ільвіцай сярод ільвоў была маці твая? Яна ляжала паміж ільвянятамі, гадавала малых сваіх.</verse>
				<verse number="3">І выгадавала яна адно з ільвянятак сваіх, і стаўся ён маладым ільвом, навучыўся хапаць здабычу і жэрці чалавека.</verse>
				<verse number="4">І склікалі супраць яго народы, і патрапіў ён у яму іхнюю, і павялі яго на ланцугу ў зямлю Эгіпецкую.</verse>
				<verse number="5">І ўбачыла яна, што [дарма] чакае і што загінула надзея ейная, узяла іншага з ільвянятак сваіх, і выгадавала яго ільвом.</verse>
				<verse number="6">І бегаў ён паміж ільвамі, і стаўся ён маладым ільвом, і навучыўся хапаць здабычу, і жэрці чалавека.</verse>
				<verse number="7">І спазнаў ён палацы іхнія, і пустошыў гарады іхнія, і слупянела зямля і ўсё, што на ёй, ад голасу рыку ягонага.</verse>
				<verse number="8">І сабраліся супраць яго народы адусюль з навакольля, і расьцягнулі на яго сетку сваю, і патрапіў ён у яму іхнюю.</verse>
				<verse number="9">На ланцугу запхнулі яго ў клетку, і завялі яго да валадара Бабілонскага, і ён замкнуў яго ў вязьніцы, каб ня чуўся больш голас ягоны па гарах Ізраіля.</verse>
				<verse number="10">Маці твая [была] як вінаград у вінаградніку, пасаджаны над вадою, і мела шмат пладоў і разраслася дзеля мноства вады.</verse>
				<verse number="11">І пусьціла яна моцныя галіны, прыдатныя на скіпетры валадароў, і вывышалася прыгажосьцю сваёй сярод гушчару, і была заўважная прыгажосьцю сваёй сярод галінаў сваіх.</verse>
				<verse number="12">Але ў гневе была яна вырваная, кінутая на зямлю, і вецер усходні высушыў плады ейныя, былі паламаныя і высахлі галіны ейныя, і вагонь зьеў яе.</verse>
				<verse number="13">І цяпер яна перасаджаная ў пустыню, у зямлю сухую і спрагнёную.</verse>
				<verse number="14">І выйшаў вагонь з галінаў ейных і зьеў плады ейныя, і няма ўжо ў яе галінаў моцных, скіпетра валадароў. Вось лямант, і будзе [над ёю] лямант”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="20">
				<verse number="1">І сталася ў сёмым годзе, у пятым [месяцы], у дзясяты [дзень] месяца, прыйшлі некаторыя са старшыняў Ізраіля, каб парадзіцца ў ГОСПАДА, і селі перад абліччам маім.</verse>
				<verse number="2">І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="3">«Сыне чалавечы, прамоў да старшыняў Ізраіля і скажы ім: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вы прыйшлі, каб шукаць Мяне? Як жывы Я, не адкажу вам, кажа Госпад ГОСПАД”.</verse>
				<verse number="4">Ці ж будзеш судзіць іх, ці будзеш судзіць, сыне чалавечы? Пакажы ім брыдоты бацькоў іхніх.</verse>
				<verse number="5">І скажаш ім: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. У той дзень, калі Я выбраў Ізраіля і падняў руку Маю, [прысягаючы] насеньню дому Якуба, і аб’явіўся ім у зямлі Эгіпецкай і падняў руку Маю да іх, кажучы: “Я — ГОСПАД, Бог ваш”,</verse>
				<verse number="6">у той дзень Я падняў руку Маю да іх, каб вывесьці іх з зямлі Эгіпецкай у зямлю, якую выбраў для іх, якая ацякае малаком і мёдам, пэрліну спасярод усіх земляў.</verse>
				<verse number="7">І сказаў Я ім: “Няхай кожны выкіне брыдоту з вачэй сваіх. Не паганьцеся ідаламі Эгіпецкімі. Я — ГОСПАД, Бог ваш”.</verse>
				<verse number="8">Але яны збунтаваліся і не хацелі слухаць Мяне. Не адкінулі брыдоту з вачэй сваіх і не пакінулі ідалаў Эгіпецкіх. І Я сказаў, што выльлю абурэньне Маё на іх і заспакою гнеў Мой на іх пасярод зямлі Эгіпецкай.</verse>
				<verse number="9">Але зрабіў [іначай] дзеля імя Майго, каб не было яно зьняважана ў вачах народаў, сярод якіх яны былі, на вачах якіх Я аб’явіўся ім, каб вывесьці іх з зямлі Эгіпецкай.</verse>
				<verse number="10">І Я вывеў іх з зямлі Эгіпецкай і завёў іх у пустыню.</verse>
				<verse number="11">І даў ім пастановы Мае і аб’явіў ім суд Мой, каб, спаўняючы іх, чалавек жыў дзякуючы ім.</verse>
				<verse number="12">І таксама даў ім суботы Мае, каб былі знакам паміж Мною і імі, каб ведалі, што Я — ГОСПАД, Які асьвячае іх.</verse>
				<verse number="13">Але дом Ізраіля збунтаваўся супраць Мяне ў пустыні. Не хадзілі яны паводле пастановаў Маіх і суд Мой адкінулі, спаўняючы які, чалавек жыць будзе дзякуючы яму, і суботы Мае вельмі апаганілі. І Я сказаў, што выльлю абурэньне Маё на іх у пустыні, каб зьнішчыць іх.</verse>
				<verse number="14">Але зрабіў [іначай] дзеля імя Майго, каб не было яно зьняважана ў вачах народаў, бо Я вывеў іх на вачах іхніх.</verse>
				<verse number="15">І Я таксама падняў руку Маю супраць іх у пустыні, што не ўвяду іх у зямлю, якую даў ім, якая ацякае малаком і мёдам, пэрліну спасярод усіх земляў,</verse>
				<verse number="16">бо яны адкінулі суд Мой і не спаўнялі пастановаў Маіх, і суботы Мае паганілі, бо ішлі за ідаламі сэрца іхняга.</verse>
				<verse number="17">Але зьлітавалася вока Маё над імі, каб ня вынішчыць іх, і Я ня выгубіў іх у пустыні.</verse>
				<verse number="18">І Я сказаў сынам іхнім у пустыні: “Не хадзіце паводле прыкладу бацькоў вашых і не захоўвайце судоў іхніх, і не паганьцеся ідаламі іхнімі.</verse>
				<verse number="19">Я — ГОСПАД, Бог ваш. Хадзіце паводле пастановаў Маіх і суд Мой захоўвайце і спаўняйце яго.</verse>
				<verse number="20">І сьвяціце суботы Мае, і няхай будуць яны знакам паміж Мной і вамі, каб вы ведалі, што Я — ГОСПАД, Бог ваш”.</verse>
				<verse number="21">Але збунтаваліся тыя сыны; і не хадзілі паводле пастановаў Маіх і не захоўвалі суд Мой, каб спаўняць яго, каб, спаўняючы іх, жыў чалавек дзякуючы ім, і паганілі суботы Мае. І Я сказаў, што выльлю абурэньне Маё на іх і заспакою гнеў Мой на іх у пустыні.</verse>
				<verse number="22">Але Я адвярнуў руку Маю і зрабіў [іначай] дзеля імя Майго, каб не зьняважыць яго ў вачах народаў, бо Я вывеў іх на вачах іхніх.</verse>
				<verse number="23">І ізноў Я падняў руку Маю на іх у пустыні, каб расьцярушыць іх паміж народаў і раскідаць іх паміж земляў</verse>
				<verse number="24">за тое, што яны не чынілі суд Мой і пагардзілі пастановамі Маімі, і суботы Мае паганілі, і на ідалаў бацькоў іхніх падымалі вочы свае.</verse>
				<verse number="25">І Я даў ім мець пастановы, якія не былі добрыя, і суды, паводле якіх яны не маглі жыць.</verse>
				<verse number="26">Я даў ім паганіцца ахвярамі іхнімі, каб яны праводзілі праз вагонь усё, што першароднае ўлоньня, каб напалохаліся і каб даведаліся, што Я — ГОСПАД.</verse>
				<verse number="27">Дзеля гэтага прамоў, сыне чалавечы, да дому Ізраіля і скажы ім: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Яшчэ гэтым зьневажалі Мяне бацькі вашыя, што нявернасьцю былі няверныя адносна Мяне.</verse>
				<verse number="28">І Я ўвёў іх у зямлю тую, якую, падняўшы руку Маю, [абяцаў] даць ім, і яны ўбачылі кожны ўзгорак высокі і кожнае дрэва рассахатае, і складалі там свае ахвяры крывавыя і складалі там свае дары агідныя, і складалі там свае ахвяры пахкія, і вылівалі там свае ахвяры вадкія.</verse>
				<verse number="29">І Я казаў ім: “Што ёсьць тое ўзвышша, што вы ўзыходзіце на яго?” І называюць яго ўзвышшам па сёньняшні дзень”.</verse>
				<verse number="30">Дзеля гэтага скажы дому Ізраіля: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Дзеля шляху бацькоў вашых вы паганіце сябе і чужаложыце з ідаламі іхнімі.</verse>
				<verse number="31">І калі складаеце дары вашыя, калі праводзіце сыноў вашых праз вагонь, вы паганіцеся з усімі ідаламі іхнімі аж па сёньняшні дзень. І Я маю даць вам, дом Ізраіля, шукаць [парады ў Мяне]? Як жывы Я, кажа Госпад ГОСПАД, ня дам вам шукаць [парады ў Мяне].</verse>
				<verse number="32">А тое, што прыходзіць вам на думку, ня станецца ніколі, бо вы кажаце: “Будзем, як народы, як плямёны [іншых] земляў служыць дрэву і камяню”.</verse>
				<verse number="33">Як жывы Я, кажа Госпад ГОСПАД, Я буду валадарыць над вамі рукою моцнай і рамяном узьнятым, і з гневам страшным.</verse>
				<verse number="34">І Я выведу вас спаміж народаў і зьбяру вас з земляў, у якія выгнаў вас, рукою моцнай і рамяном узьнятым, і з гневам страшным.</verse>
				<verse number="35">І павяду вас у пустыню тых народаў і буду вас судзіць там аблічча да аблічча.</verse>
				<verse number="36">Як Я судзіў бацькоў вашых у пустыні зямлі Эгіпецкай, так і вас судзіць буду, кажа Госпад ГОСПАД.</verse>
				<verse number="37">І правяду вас пад дубцом і завяду вас у путы запавету.</verse>
				<verse number="38">І аддзялю ад вас бунтаўнікоў і тых, якія грашаць супраць Мяне, і выведу іх з зямлі пражываньня іхняга, але ў зямлю Ізраіля яны ня ўвойдуць, і вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД.</verse>
				<verse number="39">Дык вось, дом Ізраіля, гэта кажа Госпад ГОСПАД. Няхай кожны ідзе служыць ідалам сваім. Але потым будзеце слухаць Мяне і ўжо больш ня будзеце паганіць імя Майго сьвятога ахвярамі вашымі і ідаламі вашымі.</verse>
				<verse number="40">Бо на сьвятой гары Маёй, на высокай гары Ізраіля, кажа Госпад ГОСПАД, там будзе служыць Мне ўвесь дом Ізраіля, усе, якія ў зямлі гэтай. Там Я ўпадабаю іх, і там буду шукаць ахвяраў вашых і пяршынаў дароў вашых, і ўсяго, што вы пасьвяціце [Мне].</verse>
				<verse number="41">І Я ўпадабаю вас, як мілы пах, калі выведу вас спасярод народаў і зьбяру вас з тых земляў, у якіх вы былі расьцярушаныя. І Я асьвячуся ў вас перад вачыма народаў гэтых,</verse>
				<verse number="42">і даведаецеся, што Я — ГОСПАД, калі прывяду вас у зямлю Ізраіля, у тую зямлю, адносна якой Я падняў руку Маю бацькам вашым, што дам яе [вам].</verse>
				<verse number="43">І вы ўзгадаеце шляхі вашыя і ўсе ўчынкі вашыя, якімі вы спаганіліся, і самі будзеце брыдзіцца сабою дзеля ўсіх тых злачынстваў, якія вы рабілі.</verse>
				<verse number="44">І даведаецеся, што Я — ГОСПАД, калі гэта зраблю Вам дзеля імя Майго, а не паводле вашых шляхоў ліхіх і вашых учынкаў няверных, дом Ізраіля, кажа Госпад ГОСПАД”».</verse>
				<verse number="45">І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="46">«Сыне чалавечы, зьвярні аблічча тваё на шлях на поўдзень і скіруй [слова] на поўдзень, і прароч супраць лесу поля паўднёвага.</verse>
				<verse number="47">І скажы лесу паўднёваму: “Слухай слова ГОСПАДА. Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вось, Я распалю ў табе вагонь, і ён праглыне ў цябе кожнае дрэва зялёнае і кожнае дрэва сухое. Палючае полымя ня згасне і згарыць у ім усё ад поўдня аж на поўнач.</verse>
				<verse number="48">І ўбачыць кожнае цела, што Я — ГОСПАД, запаліў яго і ён ня згасьне”».</verse>
				<verse number="49">І я сказаў: «О Госпадзе ГОСПАДЗЕ! Яны кажуць пра мяне: “Ён толькі прыповесьці расказвае”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="21">
				<verse number="1">І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Сыне чалавечы, зьвярні аблічча сваё на Ерусалім і скіруй [слова] супраць сьвятых месцаў і прароч супраць зямлі Ізраіля.</verse>
				<verse number="3">І скажы зямлі Ізраіля: “Гэта кажа ГОСПАД. Вось, Я супраць цябе, і Я выцягну меч Мой з похваў, і высяку спасярод цябе праведніка і бязбожніка.</verse>
				<verse number="4">Дзеля таго, што Я высяку спасярод цябе праведніка і бязбожніка, выйдзе меч Мой з похваў ягоных на ўсякае цела ад поўдня да поўначы.</verse>
				<verse number="5">І даведаецца ўсякае цела, што Я, ГОСПАД, выцягнуў меч Мой з похваў ягоных, і ён [да іх] ужо ня вернецца”.</verse>
				<verse number="6">А ты, сыне чалавечы, стагні, нібыта маеш сьцёгны паламаныя, у горычы стагні на вачах іхніх.</verse>
				<verse number="7">І станецца, калі скажуць табе: “Чаму ты стогнеш?” — ты скажы: “Дзеля весткі, якая прыйдзе, і самлее кожнае сэрца, і аслабеюць усе рукі, і згасьне ўсякі дух, і ўсе калені захістаюцца, як вада”. Вось, яна прыходзіць, і станецца так, кажа Госпад ГОСПАД».</verse>
				<verse number="8">І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="9">«Сыне чалавечы, прароч і кажы: “Гэта кажа Госпад. Гавары: “Меч, меч завостраны і адшліфаваны;</verse>
				<verse number="10">завостраны, каб забіваць ахвяры, адшліфаваны, каб блішчэў”. Хіба будзем радавацца? Скіпетр сына Майго пагарджае кожным дрэвам.</verse>
				<verse number="11">І дадзены ён, каб быў вычышчаны, каб узяць яго рукою, меч гэты завостраны і адшліфаваны, каб быў ён у руцэ таго, які забівае.</verse>
				<verse number="12">Крычы і галасі, сыне чалавечы, бо ён накіраваны супраць народу Майго, супраць усіх князёў Ізраіля. Яны аддадзеныя на меч разам з народам Маім. Таму ўдар сябе па сьцёгнах,</verse>
				<verse number="13">бо выпрабаваньне надыйшло. І што, калі ён пагарджае скіпетрам? Такі не ўстаіць, кажа Госпад ГОСПАД”.</verse>
				<verse number="14">І ты, сыне чалавечы, прароч і ўдар далоняй у далонь, і няхай меч падвоіць, і няхай меч патроіць забітых. Гэта меч забіваньня вялікага, які паварочваецца навокал іх.</verse>
				<verse number="15">Каб сэрца млела, каб памнажаліся забітыя, у-ва ўсіх брамах іхніх Я пастаўлю меч на зарэз, вычышчаны як бліскавіца, завостраны, каб забіваць.</verse>
				<verse number="16">“Сячы направа і ўдарай налева, куды вастрыё тваё скіраванае”.</verse>
				<verse number="17">І Я таксама буду біць далоняй Маёй у далонь, і заспакою лютасьць Маю. Я, ГОСПАД, прамовіў [гэта]».</verse>
				<verse number="18">І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="19">«А ты, сыне чалавечы, вызнач два шляхі, па якіх пойдзе меч валадара Бабілонскага. Абодва выйдуць з адной зямлі. І пастаў [дарожны] знак, на пачатку шляху ў горад пастаў [яго].</verse>
				<verse number="20">Падрыхтуй шлях, па якім пойдзе меч у Раббу сыноў Амона і ў Юду, у Ерусалім умацаваны.</verse>
				<verse number="21">Бо стаіць валадар Бабілонскі на раздарожжы, на пачатку двух шляхоў, каб атрымаць прадказаньне, ён кідае стрэлы, пытаецца ў тэрафімаў і прыглядаецца вантробам.</verse>
				<verse number="22">У правай руцэ ягонай прадказаньне: “Ерусалім”, каб паставіць тараны, адкрыць вусны ў крыку баявым, узьняць голас гармідару ваеннага, паставіць тараны супраць брамаў, насыпаць вал і збудаваць вежы.</verse>
				<verse number="23">І будзе [падавацца] марным у вачах іхніх прадказаньне гэтае, бо яны прысягаю запрысягнулі [яму], але ён памятае пра беззаконьне [іхняе], каб яны былі схопленыя.</verse>
				<verse number="24">Дзеля гэтага гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Каб вы ўзгадалі беззаконьні вашыя, і злачынствы вашыя сталіся яўныя, і грахі вашыя ў-ва ўсіх паводзінах вашых былі відочныя, каб вы ўзгадалі [гэта], далоняй [варожай] вы будзеце схопленыя”.</verse>
				<verse number="25">А табе, нягодны бязбожнік, князь Ізраіля, якога дзень прыходзіць у час беззаконьня апошняга,</verse>
				<verse number="26">гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Здымі мітру, скінь карону, бо гэтага ня [будзе больш]. Прыніжанае будзе ўзвышана, а ўзвышанае — прыніжана.</verse>
				<verse number="27">Руіну, руіну, руіну зраблю з цябе, якой ня будзе, пакуль ня прыйдзе той, да якога [належыць суд], і якому Я аддам яго”.</verse>
				<verse number="28">А ты, сыне чалавечы, прароч і кажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД адносна сыноў Амона і адносна зьнявагі іхняй”. І скажаш: “Меч, меч выхаплены [з похваў] для забіваньня, адшліфаваны для вынішчэньня і бляску.</verse>
				<verse number="29">У гэты час для цябе бачаць відзежы пустыя і прадказваюць падман, каб апусьціць меч на карак бязбожнікаў, якіх дзень прыйдзе ў час беззаконьня апошняга.</verse>
				<verse number="30">Схавай вострыва ягонае ў похвы. У месцы, дзе ты быў створаны, і ў зямлі, дзе ты нарадзіўся, буду судзіць цябе.</verse>
				<verse number="31">І выльлю на цябе гнеў Мой, распалю супраць цябе ярасьць, і аддам цябе ў рукі людзей раз’ятраных для гвалту і зьнішчэньня.</verse>
				<verse number="32">Ты будзеш спажывай для вагню, кроў твая будзе пасярод зямлі, і не пакінеш па сабе ўспаміну, бо Я, ГОСПАД, прамовіў [гэта]”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="22">
				<verse number="1">І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«А ты, сыне чалавечы, ці будзеш судзіць? Ці будзеш судзіць горад крыві? Пакажаш яму ўсе брыдоты ягоныя,</verse>
				<verse number="3">і скажаш: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Горад, які разьлівае кроў пасярод сябе, каб гэтым наблізіць час свой, і робіць ідалаў для сябе, каб паганіцца [імі].</verse>
				<verse number="4">Крывёю тваёй, якую ты праліў, ты саграшыў, і ідаламі тваімі, якіх ты зрабіў, ты апаганіўся. І ты наблізіў дні твае і прыйшлі гады твае. Таму Я аддам цябе на ганьбу сярод народаў і на пасьмешышча для ўсіх земляў.</verse>
				<verse number="5">Блізкія і далёкія ад цябе будуць сьмяяцца з цябе, [горад] з нячыстым імем і поўны замяшаньня.</verse>
				<verse number="6">Вось, князі Ізраіля, кожны ў [сіле] рамяна свайго, былі ў табе, каб разьліваць кроў.</verse>
				<verse number="7">Бацька і маці зьневажаюцца ў цябе, прыхадню робяць крыўду пасярод цябе, сірата і ўдава прыгнятаныя ў цябе.</verse>
				<verse number="8">Сьвятыні Мае ты зневажаеш і суботы Мае зьнеслаўляеш.</verse>
				<verse number="9">Паклёпнікі ёсьць у цябе, каб праліваць кроў, на гарах ядуць у цябе і робяць распусту пасярод цябе.</verse>
				<verse number="10">Голасьць бацькі адкрываецца ў цябе, [жанчыну] ў пару нячыстасьці ейнай гвалцяць у цябе.</verse>
				<verse number="11">Адзін робіць брыдоту з жонкай бліжняга свайго, другі пляміцца распустай з нявесткай сваёй, а іншы гвалтуе ў цябе сястру сваю, дачку бацькі свайго.</verse>
				<verse number="12">Прымаюць падарункі ў цябе, каб праліваць кроў, ты бярэш адсоткі і ліхву, рабуеш і ўціскаеш бліжняга свайго, а пра Мяне забываешся, кажа Госпад ГОСПАД.</verse>
				<verse number="13">Вось, Я ўдару ў далоні Мае з прычыны набыткаў, якія зьбіраеш, і з прычыны крыві, якая [праліваецца] пасярод цябе.</verse>
				<verse number="14">Ці ўстаіць сэрца тваё? Ці будуць рукі твае моцныя ў тыя дні, калі Я вазьмуся за цябе? Я, ГОСПАД, прамовіў [гэта] і зраблю.</verse>
				<verse number="15">І Я расьцярушу цябе сярод народаў, і раскідаю паміж земляў, і прыму з цябе нячыстасьць тваю.</verse>
				<verse number="16">І ты будзеш зьняслаўлены на вачах народаў, і даведаешся, што Я — ГОСПАД”».</verse>
				<verse number="17">І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="18">«Сыне чалавечы, дом Ізраіля стаўся для Мяне як жужаль; усе яны — медзь, цына, жалеза і волава ў сярэдзіне горана, сталіся яны жужалем срэбра.</verse>
				<verse number="19">Дзеля гэтага гэта кажа Госпад ГОСПАД: “За тое, што ўсе вы сталіся жужалем, Я зьбяру вас у сярэдзіне Ерусаліму.</verse>
				<verse number="20">Як зьбіраюць разам у горане срэбра, медзь, жалеза, волава і цыну, каб распаліць унізе вагонь і растапіць іх, так і Я зьбяру вас у гневе Маім і абурэньні Маім, і пакладу вас, і растаплю.</verse>
				<verse number="21">І Я зьбяру вас, і распалю супраць вас вагонь гневу Майго, і вы будзеце растопленыя ў сярэдзіне яго.</verse>
				<verse number="22">Як срэбра топіцца ў сярэдзіне горана, так і вы будзеце растопленыя ў сярэдзіне яго, і даведаецеся, што Я, ГОСПАД, выліў на вас лютасьць Маю”».</verse>
				<verse number="23">І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="24">«Сыне чалавечы, скажы ёй: “Ты — зямля неачышчаная, ты не была абмытая дажджом у дзень гневу.</verse>
				<verse number="25">Змова прарокаў ейных пасярод яе, яны як ільвы рыклівыя, што разьдзіраюць здабычу; яны жаруць душы, забіраюць багацьці і каштоўнасьці і памнажаюць удоваў пасярод яе.</verse>
				<verse number="26">Сьвятары ейныя парушаюць Закон Мой, паганяць сьвятыні Мае, не аддзяляюць сьвятое ад несьвятога і не адрозьніваюць чыстага ад нячыстага, і ад суботаў Маіх адвярнулі вочы свае, і Я зьняважаны сярод іх.</verse>
				<verse number="27">Князі ейныя пасярод яе як ваўкі, якія разьдзіраюць здабычу; яны разьліваюць кроў, забіваюць душы, здабываюць набытак [няправедны].</verse>
				<verse number="28">А прарокі ейныя пакрываюць усё тынкам, бачаць відзежы марныя і прадказваюць фальшыва, кажуць: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД”, а ГОСПАД не прамаўляў.</verse>
				<verse number="29">Народ зямлі гэтай уціскаюць ціскам і рабуюць рабункам, крыўдзяць убогага і беднага, і прыхадня прыгнятаюць беззаконна.</verse>
				<verse number="30">І Я шукаў сярод іх чалавека, які паставіў бы мур і стаў бы ў выломе перад абліччам Маім за зямлю гэтую, каб Я ня зьнішчыў яе, і не знайшоў.</verse>
				<verse number="31">І Я выліў на іх гнеў Мой, у вагні абурэньня Майго вынішчу іх, шляхі іхнія ўскладу на галовы іхнія, кажа Госпад ГОСПАД”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="23">
				<verse number="1">І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Сыне чалавечы! Былі дзьве жанчыны, дочкі адной маці.</verse>
				<verse number="3">І яны распусьнічалі ў Эгіпце, ад маладосьці сваёй распусьнічалі. Там ціскалі грудзі іхнія і там тапталі дзявочыя ўлоньні іхнія.</verse>
				<verse number="4">А імёны іхнія: Аголя, старэйшая, і Агаліва, сястра ейная. І сталіся яны Маімі, і нарадзілі сыноў і дачок. Імёны іхнія: Аголя — Самарыя, а Агаліва — Ерусалім.</verse>
				<verse number="5">І чужаложыла Аголя каля стопаў Маіх і загарэлася пажаданьнем да палюбоўнікаў сваіх Асірыйцаў, суседзяў сваіх,</verse>
				<verse number="6">да магнатаў і намесьнікаў, апранутых у пурпур, да юнакоў прывабных і ўсіх вершнікаў, якія сядзяць на конях.</verse>
				<verse number="7">І аддавалася яна ў распусьце сваёй усім найлепшым сынам Асірыі і з усімі, якіх пажадала, з імі ўсімі паганілася.</verse>
				<verse number="8">І не пакінула распусты сваёй з Эгіптам, бо там спалі з ёй у маладосьці ейнай і тапталі ўлоньне ейнае дзявочае, і вылівалі на яе распусту сваю.</verse>
				<verse number="9">Дзеля гэтага Я аддаў яе ў рукі палюбоўнікаў ейных, у рукі сыноў Асірыі, да якіх мела пажаданьне.</verse>
				<verse number="10">Яны адкрылі голасьць ейную, забралі сыноў ейных і дочак ейных, а яе забілі мячом, і сталася яна ганьбаю для жанчынаў, і ўчынілі над ёю суд.</verse>
				<verse number="11">І бачыла гэта сястра ейная Агаліва, і паганілася пажаданьнем сваім больш за яе і распуста ейная [была большая], чым чужалоства сястры ейнай.</verse>
				<verse number="12">Яна [запалала] пажаданьнем да сыноў Асірыі, да магнатаў і намесьнікаў, суседзяў багата апранутых, да вершнікаў, якія сядзяць на конях, да ўсіх юнакоў прывабных.</verse>
				<verse number="13">І ўбачыў Я, што яна апаганілася і што абедзьве ідуць тою самай дарогай.</verse>
				<verse number="14">І дадала яна да распусты сваёй, калі ўбачыла на сьцяне намаляваных мужчынаў, маляваныя чырвонай фарбай абразы Халдэйцаў,</verse>
				<verse number="15">якія падперазаныя вакол сьцёгнаў сваіх паясамі, з вялікімі завоямі на галовах, усіх з выгляду мужных ваяроў, абразы сыноў Бабілону, якія родам з зямлі Халдэйскай.</verse>
				<verse number="16">І пажаданьнем пажадала яна іх з прычыны абраза, які бачылі вочы ейныя. І выправіла пасланцоў да іх, у Халдэю.</verse>
				<verse number="17">І прыйшлі да яе сыны Бабілону на ложак каханьня, і спаганілі яе распустай сваёй, а калі яна апаганілася з імі, душа ейная адвярнулася ад іх.</verse>
				<verse number="18">І выявіла яна распусту сваю і адкрыла сорам свой, і душа Мая адвярнулася ад яе, як адвярнулася душа Мая ад сястры ейнай.</verse>
				<verse number="19">І памнажала яна распусту сваю, калі ўзгадала дні маладосьці сваёй, калі яна чужаложыла ў зямлі Эгіпецкай.</verse>
				<verse number="20">І [запалала] пажаданьнем да палюбоўнікаў сваіх, у якіх чэлясы — чэлясы аслоў і юр іхні — юр коняў.</verse>
				<verse number="21">І ты шукала распусты маладосьці тваёй, калі ў Эгіпце тапталі ўлоньне тваё і ціскалі грудзі маладосьці тваёй.</verse>
				<verse number="22">Дзеля гэтага, Агаліва, гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Вось, Я падніму супраць цябе палюбоўнікаў тваіх, ад якіх адвярнулася душа твая; зьбяру іх супраць цябе з усіх бакоў,</verse>
				<verse number="23">сыноў Бабілону і ўсіх Халдэйцаў, Пэкод, Шоа і Коа, усіх сыноў Асірыі, прывабных юнакоў, магнатаў і намесьнікаў, усіх ваяроў магутных, слаўных мужоў, якія сядаюць на коней.</verse>
				<verse number="24">І прыйдуць на цябе з поўначы на вазах жалезных і калясьніцах, і з дружынамі народаў. У панцырах, са шчытамі і шаломамі стануць адусюль супраць цябе. І Я дам перад абліччам іхнім суд, і яны будуць судзіць цябе паводле судоў сваіх.</verse>
				<verse number="25">І Я зьвярну супраць цябе лютасьць Маю, і яны будуць абыходзіцца з табою ў гневе, адрэжуць табе нос і вушы, а тое, што ў табе застанецца, упадзе ад мяча. Яны забяруць сыноў тваіх і дочак тваіх, а рэшту тваю зьнішчыць вагонь.</verse>
				<verse number="26">І Я здыму з цябе шаты твае, і забяру каштоўныя аздобы твае.</verse>
				<verse number="27">І Я спыню распусту тваю ў цябе і чужалоства тваё з зямлі Эгіпецкай, і ты не падымеш на іх вачэй тваіх і больш не ўзгадаеш пра Эгіпет.</verse>
				<verse number="28">Бо гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Вось, Я аддаю цябе ў рукі таго, каго ты ненавідзіш, у рукі тых, ад якіх адвярнулася душа твая”.</verse>
				<verse number="29">І яны будуць абыходзіцца з табою з нянавісьцю, забяруць усе набыткі твае і пакінуць цябе голай і неакрытай, і выявіцца голасьць юрлівасьці тваёй, распуснасьць твая і чужалоства тваё.</verse>
				<verse number="30">І зробяць гэта табе, бо ты распусьнічала з народамі і паганілася ідаламі іхнімі,</verse>
				<verse number="31">і пайшла па шляху сястры тваёй, і Я дам келіх ейны ў рукі твае.</verse>
				<verse number="32">Гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Келіх сястры тваёй ты будзеш піць, глыбокі і шырокі, і станеш ты на насьмешку і на зьдзек, [бо] шмат зьмясьцілася [ў ім].</verse>
				<verse number="33">Ап’яненьнем і болем будзеш напоўненая, [бо гэта] келіх спусташэньня і смутку, келіх сястры тваёй, Самарыі.</verse>
				<verse number="34">І вып’еш яго аж да дна і ў кавалкі разаб’еш яго, і грудзі свае скалечыш, бо Я прамовіў [гэта], кажа Госпад ГОСПАД”.</verse>
				<verse number="35">Дзеля гэтага гэта кажа Госпад ГОСПАД: “За тое, што ты забылася пра Мяне і кінула Мяне за плечы свае, ты насі цяпер распусту тваю і чужаложнасьць тваю”».</verse>
				<verse number="36">І сказаў мне ГОСПАД: «Сыне чалавечы, ці будзеш судзіць Аголю і Агаліву? Выяві ім брыдоту іхнюю.</verse>
				<verse number="37">Бо яны чужаложылі і кроў на руках іхніх, і чужаложылі яны з ідаламі сваімі, а таксама сыноў сваіх, якіх для Мяне нарадзілі, яны праводзілі [праз вагонь] на спажыву ім.</verse>
				<verse number="38">Яшчэ гэта яны зрабілі Мне: сьвятыню Маю апаганілі ў той дзень і зьняважылі суботы Мае.</verse>
				<verse number="39">Бо калі яны ахвяроўвалі сыноў сваіх ідалам сваім, у той самы дзень прыходзілі ў сьвятыню Маю, паганячы яе. Вось так яны рабілі ў сярэдзіне Дому Майго.</verse>
				<verse number="40">І нават пасылалі па мужчынаў чужых і далёкіх, і як толькі пасланец быў пасланы да іх, яны адразу прыходзілі. Дзеля іх ты мылася, фарбавала вочы свае і апраналася аздобна,</verse>
				<verse number="41">і сядала на каштоўным ложку, і пры ім быў застаўлены стол, і ставіла на ім кадзіла Маё і алей Мой.</verse>
				<verse number="42">І галасы натоўпу [былі] там, а да мужчынаў натоўпу таго прыводзілі п’яніцаў з пустыні, і яны ўскладалі бранзалеты на рукі свае, і ўпрыгожаныя кароны на галовы свае.</verse>
				<verse number="43">І Я сказаў да той, якая нішчыла сябе чужалоствам: “Ці будзе яна [яшчэ], распусьнічаючы, чыніць распусту?”</verse>
				<verse number="44">І прыходзяць да яе так, як прыходзіцца да жанчыны чужаложніцы. Так прыходзілі да Аголі і Агалівы, жанчынаў распусных.</verse>
				<verse number="45">І мужы праведныя будуць судзіць іх судом чужаложніцаў і судом тых, якія разьліваюць кроў, бо яны чужаложылі і кроў на руках іхніх.</verse>
				<verse number="46">Бо гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Склічуць супраць іх супольны сход і аддадуць іх на страхоцьце і на рабунак,</verse>
				<verse number="47">і сход гэты закідае іх камянямі, пасячэ іх мячамі, заб’е сыноў іхніх і дочак іхніх, а дамы іхнія спаліць вагнём.</verse>
				<verse number="48">І Я спыню распусту ў зямлі гэтай, і будуць навучаныя ўсе жанчыны і ня будуць чыніць распусту, [падобную] да распусты іхняй.</verse>
				<verse number="49">І пакладуць яны на вас распусту вашую, і будзеце насіць грахі ідалаў вашых, і даведаецеся, што Я — Госпад ГОСПАД”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="24">
				<verse number="1">І было слова ГОСПАДА да мяне ў дзявятым годзе, у дзясятым месяцы, у дзясяты [дзень] месяца, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Сыне чалавечы, напішы сабе імя дня гэтага, гэтага вось дня, бо валадар Бабілонскі ў дзень гэты пачаў аблогу Ерусаліму.</verse>
				<verse number="3">І раскажы гэтаму дому бунтаўнікоў прыповесьць, і скажы ім: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Пастаў кацёл на вагонь, пастаў і налі ў яго вады.</verse>
				<verse number="4">Укінь у яго кавалкі мяса, усе лепшыя кавалкі: кумпяк і лапаткі, напоўні яго найлепшымі косткамі.</verse>
				<verse number="5">І вазьмі на гэта найлепшых з авечак, падкладзі [дровы] пад спод так, каб аж косткі разварыліся”.</verse>
				<verse number="6">Гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Гора гораду крыві, катлу, на якім іржа і з якога ржа не зыходзіць. Павыкідай з яго кавалак за кавалкам, жэрабя на іх ня будзе кідацца.</verse>
				<verse number="7">Бо кроў ягоная ў сярэдзіне яго, ён разьліў яе на голай скале, ня выліў яе на зямлю, каб прыкрыць яе парахном.</verse>
				<verse number="8">Каб распаліць гнеў і адпомсьціць помсту, Я разальлю кроў ягоную на голай скале, каб не была яна прыкрыта”.</verse>
				<verse number="9">Дзеля гэтага гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Гора гораду крыві! Я таксама павялічу вогнішча.</verse>
				<verse number="10">Назьбірай дроваў, распалі вагонь, звары мяса, запраў прыправамі, і няхай косткі згараць.</verse>
				<verse number="11">І пастаў гэты кацёл пусты на вугольлі, каб ён разагрэўся і разгарэлася медзь ягоная, каб у нутры ягоным растапілася нячыстасьць ягоная і каб зьнікла іржа ягоная.</verse>
				<verse number="12">Дарэмная праца, і ня зыйдзе з яго мноства іржы, у вагні [застаецца] іржа.</verse>
				<verse number="13">У нячыстасьці тваёй распуста. Хоць Я чысьціў цябе, але ты не ачысьціўся ад нячыстасьці тваёй. Дзеля гэтага ня будзеш ачышчаны, пакуль не супакоіцца лютасьць Мая супраць цябе.</verse>
				<verse number="14">Я, ГОСПАД, прамовіў, і прыйдзе [гэта]. І Я зраблю, не занядбаю, і ня буду мець літасьці, і ня буду мець спачуваньня. Будзеш асуджаны паводле шляхоў тваіх і паводле ўчынкаў тваіх, кажа Госпад ГОСПАД”».</verse>
				<verse number="15">І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="16">«Сыне чалавечы, вось, Я адбяру табе раптам радасьць вачэй тваіх, але ты не галасі, і ня плач, і няхай не цякуць сьлёзы твае.</verse>
				<verse number="17">Стагні моўчкі, не рабі жалобы па памёршым, завяжы турбан твой на сабе, азуй сандалы твае на ногі твае, не прыкрывай барады і ня еш хлеба жалобы».</verse>
				<verse number="18">І прамаўляў я да народу раніцаю, а ўвечары памерла жонка мая. І я зрабіў назаўтра так, як мне загадана.</verse>
				<verse number="19">І народ казаў мне: «Ці ня вытлумачыш нам, што значыць для нас тое, што робіш?»</verse>
				<verse number="20">І я сказаў ім: «Слова ГОСПАДА было да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="21">“Скажы дому Ізраіля: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вось, Я апаганю сьвятыню Маю, велічнасьць сілы вашай, радасьць вачэй вашых, прагненьне душаў вашых. А сыны вашыя і дочкі вашыя, якіх вы пакінулі, ад мяча загінуць.</verse>
				<verse number="22">І вы гэтак зробіце, як я зрабіў: барады ня будзеце прыкрываць, ня будзеце есьці хлеба жалобы,</verse>
				<verse number="23">турбаны вашыя [будуць] на галовах вашых і сандалы вашыя на нагах вашых, ня будзеце лямантаваць, і ня будзеце плакаць, а будзеце сохнуць дзеля беззаконьняў вашых і будзеце стагнаць адзін перад адным.</verse>
				<verse number="24">І будзе Эзэкіэль для вас знакам. Тое, што ён зрабіў, будзеце і вы рабіць, калі гэта прыйдзе, і даведаецеся, што Я — Госпад ГОСПАД.</verse>
				<verse number="25">А ты, сыне чалавечы, у дзень, калі Я забяру ад іх сілу іхнюю і радасьць аздобы іхняй, і раскошу вачэй іхніх і прагненьне душаў іхніх, сыноў іхніх і дочак іхніх,</verse>
				<verse number="26">ў той дзень прыйдзе да цябе ўцякач, каб паведаміць вушам тваім [пра гэта].</verse>
				<verse number="27">У той дзень адкрыюцца вусны твае перад уцекачом, і ты будзеш прамаўляць, і ня будзеш ужо немы. І ты будзеш для іх знакам, і яны даведаюцца, што Я — ГОСПАД”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="25">
				<verse number="1">І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Сыне чалавечы, павярні аблічча тваё да сыноў Амона і прароч супраць іх.</verse>
				<verse number="3">І скажаш сынам Амона: “Слухайце слова Госпада ГОСПАДА. Гэта кажа Госпад ГОСПАД: “За тое, што ты казаў “Ага!” на сьвятыню Маю, бо яна апаганена, і на зямлю Ізраіля, бо яна спустошана, і на дом Юды, бо ён пайшоў у няволю,</verse>
				<verse number="4">вось, Я аддам цябе сынам Усходу ў спадчыну. І яны разложаць табары свае ў цябе, і паставяць сялібы свае ў цябе, яны будуць есьці плады твае і піць малако тваё.</verse>
				<verse number="5">І Я зраблю Раббу пашаю для вярблюдаў, а сыноў Амона — логавішчам для авечак, і даведаецеся, што Я — ГОСПАД”.</verse>
				<verse number="6">Гэта кажа Госпад ГОСПАД: “За тое, што ты пляскаў рукамі і тупаў нагамі, і цешыўся ў душы з усёй пагардай тваёй з зямлі Ізраіля,</verse>
				<verse number="7">вось, Я выцягну руку Маю супраць цябе, і аддам цябе на рабунак народам, і выкарчую цябе спаміж народаў, і вынішчу цябе спасярод земляў, і выгублю цябе, і даведаешся, што Я — ГОСПАД”.</verse>
				<verse number="8">Гэта кажа Госпад ГОСПАД: “За тое, што Мааў і Сэір казалі: “Вось, дом Юды [такі самы] як усе [іншыя] народы”,</verse>
				<verse number="9">вось, Я адкрыю [шлях] на ўзбоччы Мааву ад гораду і да гораду ягонага ў межах ягоных, да аздобы зямлі гэтай: Бэт-Ешымоту, Баал-Мэону і Кірыятаіму,</verse>
				<verse number="10">і аддам іх разам з сынамі Амона ў спадчыну сынам Усходу, каб ня ўзгадвалі сыноў Амона між народамі.</verse>
				<verse number="11">І Я ўчыню суды над Маавам, і даведаюцца, што Я — ГОСПАД”.</verse>
				<verse number="12">Гэта кажа Госпад ГОСПАД: “За тое, што Эдом гарэў помстай супраць дому Юды, і помсьцячы яму, правініўся віною,</verse>
				<verse number="13">дзеля гэтага гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Я выцягну руку Маю супраць Эдому і вынішчу ў ім чалавека і жывёлу, і аддам яго на спусташэньне, ад Тэману аж да Дэдану пагінуць ад мяча.</verse>
				<verse number="14">І Я ўчыню помсту Маю Эдому паводле гневу Майго і паводле абурэньня Майго, і яны пазнаюць помсту Маю, кажа Госпад ГОСПАД”.</verse>
				<verse number="15">Гэта кажа Госпад ГОСПАД: ”За тое, што Філістынцы рабілі [Юдзе] ў помсьце і помсьцілі помстаю з пагардай у душы, і забівалі дзеля спрадвечнай нянавісьці,</verse>
				<verse number="16">дзеля гэтага гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Вось Я выцягну руку Маю супраць Філістынцаў, выкарчую Керэтаў і зьнішчу рэшту ўзьбярэжжа марскога.</verse>
				<verse number="17">І Я ўчыню ім помсту вялікую карамі лютымі. І яны даведаюцца, што Я — ГОСПАД, калі Я ўчыню ім помсту Маю”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="26">
				<verse number="1">І сталася ў адзінаццатым годзе, у першы [дзень] месяца, і было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Сыне чалавечы, за тое, што Тыр сказаў Ерусаліму: “Ага! Зламаная брама народаў; ён зьвяртаецца да мяне, я буду багаты, бо ён спустошаны”,</verse>
				<verse number="3">дзеля гэтага гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Вось, Я супраць цябе, Тыр, і Я прывяду супраць цябе народы шматлікія, як мора ўздымае хвалі свае.</verse>
				<verse number="4">І яны зруйнуюць муры Тыру і разваляць вежы ягоныя. І Я вымяту з яго пыл ягоны і зраблю з яго голую скалу.</verse>
				<verse number="5">Ён станецца пасярод мора месцам, каб сушыць сеткі, бо Я прамовіў [гэта], кажа Госпад ГОСПАД, і будзе ён здабычай для народаў.</verse>
				<verse number="6">Дочкі ягоныя, якія на полі, пагінуць ад мяча, і даведаюцца, што Я — ГОСПАД”.</verse>
				<verse number="7">Бо гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Вось, Я прывяду з поўначы супраць Тыру Нэвухаднэцара, валадара Бабілону, валадара валадароў, з коньмі, калясьніцамі і вершнікамі, з войскам і мноствам народу.</verse>
				<verse number="8">І дочак тваіх, якія на полі, ён заб’е мячом, і паставіць супраць цябе вежу, і насыпле супраць цябе вал, і паставіць супраць цябе шчыт.</verse>
				<verse number="9">А галавіцу таранаў сваіх ён наставіць супраць муроў тваіх, і вежы твае разваліць мячамі сваімі.</verse>
				<verse number="10">Ад мноства коней ягоных пакрые цябе куродым іхні, ад грукату вершніка, колаў і калясьніцаў будуць дрыжаць муры твае, калі яны будуць уваходзіць у брамы твае, як пры ўваходзе ў здабыты горад.</verse>
				<verse number="11">Капытамі коней сваіх ён паб’е ўсе вуліцы твае, народ твой мячом пазабівае, а слупы магутнасьці тваёй паваліць на зямлю.</verse>
				<verse number="12">І разрабуюць багацьці твае, і забяруць тавары твае, і зруйнуюць муры твае, і дамы твае багатыя разбураць, а камяні твае, і дрэва тваё, і парахно тваё кінуць у сярэдзіну мора.</verse>
				<verse number="13">І Я спыню гук сьпеваў тваіх, і голас гусьляў тваіх ня будзе больш чутны.</verse>
				<verse number="14">І Я зраблю з цябе голую скалу, і ты станешся месцам, каб сушыць сеткі, больш ня будзеш адбудаваны, бо Я, ГОСПАД, прамовіў [гэта], кажа Госпад ГОСПАД”.</verse>
				<verse number="15">Гэта кажа Госпад ГОСПАД Тыру: “Ці ад гуку руйнаваньня твайго, калі будуць стагнаць параненыя, калі забіваньнем будуць забіваць пасярод цябе, не задрыжаць астравы?</verse>
				<verse number="16">І зыйдуць з вышыні пасадаў сваіх усе князі мора, скінуць з сябе плашчы свае, здымуць з сябе вышываныя шаты, апрануцца ў страх, сядуць на зямлі, і будуць дрыжаць без перапынку і трэсьціся будуць з тваёй прычыны.</verse>
				<verse number="17">Яны будуць галасіць дзеля цябе і скажуць табе: “Як ты загінуў, як адарваны ад мора, горад слаўны, які быў моцным на моры, ты і жыхары твае, якія прыносілі страх свой усім жыхарам ягоным!</verse>
				<verse number="18">Цяпер дрыжаць астравы ў дзень загубы тваёй; стрывожыліся астравы, якія на моры, адыходам тваім”.</verse>
				<verse number="19">Бо гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Калі Я зраблю цябе горадам спустошаным, як гарады, у якіх ніхто не жыве, калі навяду на цябе бездань, і накрыюць цябе воды вялікія,</verse>
				<verse number="20">Я скіну цябе да тых, якія зыйшлі ў магілу, да людзей старадаўніх, і пасялю цябе ў зямлі падземнай, як руіны адвечныя, з тымі, якія зыйшлі ў магілу, каб [больш] ня быў ты заселены і ня меў славы ў зямлі жывых.</verse>
				<verse number="21">Я зраблю цябе страхоцьцем, і ня будзе цябе. І будуць шукаць [цябе], і ня знойдуць ніколі, на вякі, кажа Госпад ГОСПАД”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="27">
				<verse number="1">І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«А ты, сыне чалавечы, узьнімі лямант дзеля Тыру</verse>
				<verse number="3">і скажы Тыру, які жыве каля ўваходу ў мора і гандлюе з народамі на астравах шматлікіх: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Тыр, ты сказаў: “Я — [карабель] дасканалай прыгажосьці!”</verse>
				<verse number="4">У сэрцы мора межы твае, будаўнікі твае збудавалі прыгажосьць тваю.</verse>
				<verse number="5">З кіпарысаў Сэнірскіх пабудавалі табе ўсе барты, узялі кедры Лібанскія, каб зрабіць табе мачты,</verse>
				<verse number="6">з дубоў Башанскіх зрабілі вёслы твае, паклад твой зрабілі з косьці слановай, з самшыта з астравоў Кіттым.</verse>
				<verse number="7">З вісону аздобнага Эгіпецкага зрабілі ветразь твой, каб быў для цябе сьцягам. Блакіт і пурпур з астравоў Эліша былі накрыцьцём тваім.</verse>
				<verse number="8">Жыхары Сідону і Арваду былі ў цябе весьлярамі. Мудрацы твае, Тыр, былі ў цябе, яны — мараплаўцы твае.</verse>
				<verse number="9">Старшыні Гэбалю і мудрацы ягоныя былі пры табе, каб напраўляць пашкоджаньні твае. Усе караблі марскія і маракі іхнія былі пры табе, каб гандляваць таварамі тваімі.</verse>
				<verse number="10">Пэрсы, Люд і Пут былі ў войску тваім ваярамі. Шчыты і шаломы яны завешвалі ў цябе і дадавалі табе славы.</verse>
				<verse number="11">Сыны Арваду і войска тваё [былі] кругом на мурах тваіх, а Гамадэйцы — на вежах тваіх; яны вешалі шчыты свае кругом на мурах тваіх, завяршаючы аздобу тваю.</verse>
				<verse number="12">Таршыш гандляваў з табой дзеля мноства ўсякага багацьця; срэбра і жалеза, цыну і волава давалі [табе] за тавары твае.</verse>
				<verse number="13">Яван, Туваль і Мэшэк вялі гандаль з табой, душу чалавека і вырабы з медзі яны давалі за тавары твае.</verse>
				<verse number="14">З Бэт-Тагармы прыводзілі коней, і вершнікаў, і мулаў за тавары твае.</verse>
				<verse number="15">Сыны Дэдану вялі гандаль з табою, і шматлікія астравы гандлявалі з табою. Косьць слановую і дрэва гэбан прыносілі як даніну.</verse>
				<verse number="16">Арам гандляваў з табою дзеля мноства вырабаў тваіх, давалі за тавары твае пэрліны, пурпур, рознакаляровыя тканіны, ядваб, каралі і рубіны.</verse>
				<verse number="17">Юда і зямля Ізраіля вялі гандаль з табою, давалі за тавары твае пшаніцу з Мініту, слодычы, мёд, алей і бальзам.</verse>
				<verse number="18">Дамаск гандляваў з табой дзеля мноства вырабаў тваіх і мноства багацьця твайго, віно з Хэльбону і воўну з Цахару [давалі табе].</verse>
				<verse number="19">Дан і Яван з Уззалю за тавары твае давалі табе жалеза абробленае, цынамон і трысьнёг як тавары для гандлю твайго.</verse>
				<verse number="20">Дэдан вёў гандаль з табою, дыванкі для сёдлаў [даваў табе].</verse>
				<verse number="21">Арабія і ўсе князі Кедару куплялі з рукі тваёй, ягнятамі, баранамі і казламі гандлявалі з табою.</verse>
				<verse number="22">Купцы з Шэвы і Рамы вялі гандаль з табою, давалі за тавары твае найлепшы бальзам, і ўсялякія каштоўныя камяні, і золата.</verse>
				<verse number="23">Харан, Каннэ і Эдэн, купцы з Шэвы, Асірыі і Кільмаду гандлявалі з табой.</verse>
				<verse number="24">Яны вялі гандаль з табою, [прывозілі] каштоўныя строі, плашчы з пурпуру, рознаколернымі тканіны і дываны, скураныя моцныя шнуры на рынак твой.</verse>
				<verse number="25">Караблі з Таршышу прывозілі да цябе тавары твае. І стаўся ты багаты і вельмі слаўны ў сэрцы мораў.</verse>
				<verse number="26">У воды вялікія завялі цябе весьляры твае, вецер усходні разьбіў цябе ў сэрцы мораў.</verse>
				<verse number="27">Багацьце тваё, тавары твае, гандаль твой, маракі твае і корнікі твае, тыя, што напраўляюць выломы твае, і тыя, што гандлююць таварам тваім, усе ваяры твае, якія ў табе, і ўсё войска тваё, якое пасярод цябе, патопяцца ў сэрцы мораў у дзень падзеньня твайго.</verse>
				<verse number="28">Ад голасу крыку маракоў тваіх задрыжаць узьбярэжжы.</verse>
				<verse number="29">І пазыходзяць з караблёў сваіх усе весьляры, маракі і ўсе корнікі марскія стануць на зямлі,</verse>
				<verse number="30">і загалосяць дзеля цябе гучна, і будуць крычаць горка, і будуць сыпаць пыл на галовы свае, і будуць качацца ў попеле.</verse>
				<verse number="31">І паголяць дзеля цябе галовы сабе і падпярэжуцца зрэбніцай. І будуць плакаць па табе з горкай душой, галосячы горка.</verse>
				<verse number="32">І ўзьнясуць па табе лямант і будуць сьпяваць у жалобе: “Хто ж такі, як Тыр, [які] зруйнаваны пасярод мораў!”</verse>
				<verse number="33">Калі тавары твае выходзілі з мора, ты карміў шмат народаў! Дзеля мноства багацьцяў тваіх і тавараў тваіх ты ўзбагаціў валадароў зямлі.</verse>
				<verse number="34">Цяпер ты разьбіты ў моры і ў глыбіні водаў тавары твае, і ўсё войска тваё, якое ў сярэдзіне цябе, загінула.</verse>
				<verse number="35">Усе жыхары астравоў аслупянелі дзеля цябе, а валадары іхнія затрымцелі ад жаху, затрэсьліся абліччы [іхнія].</verse>
				<verse number="36">Купцы з [розных] народаў сьвішчуць дзеля цябе; стаўся ты страхоцьцем для іх і ня будзе цябе на вякі”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="28">
				<verse number="1">І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Сыне чалавечы, скажы князю Тыру: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. За тое, што ўзьвялічылася сэрца тваё і ты сказаў: “Я — бог, я сяджу на пасадзе Божым у сэрцы мораў!” Але ты чалавек, а ня бог, і ты паставіў сэрца тваё як сэрца Бога.</verse>
				<verse number="3">Вось, ты мудрэйшы за Данііла, ніякая таямніца не схаваная ад цябе!</verse>
				<verse number="4">Мудрасьцю тваёй і розумам тваім ты здабыў сабе багацьце і назьбіраў золата і срэбра ў скарбніцах тваіх.</verse>
				<verse number="5">Вялікай мудрасьцю тваёй у гандлі тваім ты памножыў багацьце тваё, і сэрца тваё ўзьвялічылася з прычыны багацьцяў тваіх.</verse>
				<verse number="6">Дзеля гэтага гэта кажа Госпад ГОСПАД. За тое, што ты сэрца тваё паставіў як сэрца Бога,</verse>
				<verse number="7">вось, Я прывяду на цябе чужынцаў, найгоршыя народы. Яны павернуць мячы свае супраць прыгажосьці мудрасьці тваёй і збэсьцяць бляск твой,</verse>
				<verse number="8">і сапхнуць цябе ў яму, і памрэш ты сьмерцю забітага ў сэрцы мораў.</verse>
				<verse number="9">Ці будзеш гаварыць. “Я — Бог!” перад абліччам таго, які забівае цябе. Ты чалавек, а ня Бог у руцэ забойцаў тваіх.</verse>
				<verse number="10">Сьмерцю неабрэзаных ты памрэш ад рукі чужынцаў, бо Я прамовіў [гэта], кажа Госпад ГОСПАД”».</verse>
				<verse number="11">І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="12">«Сыне чалавечы, узьнімі лямант над валадаром Тыру і скажы яму: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Ты — пячатка дасканаласьці, поўны мудрасьці, вяршыня прыгажосьці.</verse>
				<verse number="13">Ты быў у Эдэне, у садзе Божым, усялякія камяні дарагія пакрывалі цябе: рубін, тапаз, ясьпіс, таршыш, онікс, бэрыль, шафір, гранат, шмарагд і золата, былі зробленыя бубны твае і дуды твае былі прыгатаваныя для цябе ў дзень стварэньня твайго.</verse>
				<verse number="14">Ты — памазаны херувім, які асланяе, і Я даў табе быць на сьвятой гары Божай, і ты хадзіў між вагністых камянёў.</verse>
				<verse number="15">Ты быў дасканалы ў шляхах сваіх ад дня стварэньня твайго, пакуль не знайшлося ў табе беззаконьне.</verse>
				<verse number="16">З пашырэньнем гандлю твайго напоўнілася нутро тваё гвалтам, і ты саграшыў. І Я скінуў цябе з гары Божай, і выгнаў цябе, херувім, які асланяе, спаміж вагністых камянёў.</verse>
				<verse number="17">Узьвялічылася сэрца тваё дзеля прыгажосьці тваёй; і ты згубіў мудрасьць тваю дзеля красы тваёй. І Я кінуў цябе на зямлю, перад абліччам валадароў паставіў цябе, каб бачылі цябе.</verse>
				<verse number="18">Мноствам беззаконьняў тваіх і няправеднасьцю гандлю твайго ты апаганіў сьвятыню тваю. І Я вывеў вагонь з нутра твайго, і ён зьеў цябе, і Я зрабіў цябе попелам на зямлі на вачах усіх, якія бачылі цябе.</verse>
				<verse number="19">Усе, хто ведае цябе сярод народаў, аслупянеюць дзеля цябе, бо ты стаўся страхоцьцем, і ня будзе цябе на вякі”».</verse>
				<verse number="20">І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="21">«Сыне чалавечы, зьвярні аблічча тваё на Сідон і прароч супраць яго,</verse>
				<verse number="22">і кажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вось, Я супраць цябе, Сідоне. І Я ўслаўлюся пасярод цябе, і даведаюцца, што Я — ГОСПАД, калі ўчыню ў ім суды [Мае] і зьяўлю сьвятасьць [Маю] ў ім.</verse>
				<verse number="23">І Я спашлю на яго пошасьць і кроў на вуліцы ягоныя, і будуць падаць пасярод яго забітыя ад мяча, які [прыйдзе] да яго з усіх бакоў, і даведаюцца, што Я — ГОСПАД.</verse>
				<verse number="24">І ўжо больш ня будзе для дому Ізраіля церня калючага і асоту, які прыносіць боль, ад усіх, якія вакол яго і якія пагарджаюць ім, і яны даведаюцца, што Я — Госпад ГОСПАД.</verse>
				<verse number="25">Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Калі Я зьбяру дом Ізраіля спаміж народаў, сярод якіх яны былі расьцярушаныя, Я зьяўлю сьвятасьць [Маю] на вачах усіх народаў, і яны будуць жыць на зямлі сваёй, якую Я даў слузе Майму Якубу.</verse>
				<verse number="26">І будуць жыць у ёй бясьпечна, будуць будаваць дамы, будуць садзіць вінаграднікі; будуць жыць бясьпечна ў той час, калі над усімі вакол, хто пагарджае імі, Я буду праводзіць суд, і даведаюцца, што Я — ГОСПАД, Бог іхні”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="29">
				<verse number="1">У дзясятым годзе, у дзясятым [месяцы], у дванаццаты [дзень] месяца было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Сыне чалавечы, зьвярні аблічча тваё на фараона, валадара Эгіпту, і прароч супраць яго і супраць усяго Эгіпту,</verse>
				<verse number="3">і кажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вось, Я супраць цябе, фараон, валадар Эгіпту, цмок вялікі, які ляжыш сярод рэкаў сваіх і кажаш: “Для мяне рэкі мае, я іх зрабіў!”</verse>
				<verse number="4">Я ўкладу крукі ў шчэляпы твае і прыляплю рыбаў рэкаў тваіх да лускі тваёй, і выцягну цябе з сярэдзіны рэкаў тваіх і ўсе рыбы твае, якія прыстануць да лускі тваёй.</verse>
				<verse number="5">І выкіну цябе ў пустыню, цябе і ўсе рыбы рэкаў тваіх, і ўпадзеш ты на аблічча поля, і ня будзеш сабраны, і ня будзеш зграмаджаны. Зьвярам зямлі і птушкам нябесным Я аддам цябе на жыраваньне.</verse>
				<verse number="6">І даведаюцца ўсе жыхары Эгіпту, што Я — ГОСПАД, бо яны былі апорай з чароту для дому Ізраіля.</verse>
				<verse number="7">Калі яны хапалі цябе далоняй, ты ламаўся і калечыў ім усю руку, а калі абапіраліся на цябе, ты ламаўся і хісталіся сьцёгны іхнія.</verse>
				<verse number="8">Дзеля гэтага гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вось, Я прывяду на цябе меч і вынішчу з цябе чалавека і быдла.</verse>
				<verse number="9">І станецца зямля Эгіпецкая пусткай і руінаю, і даведаюцца яны, што Я — ГОСПАД, за тое, што ты сказаў: ”Мая рака, я яе зрабіў”.</verse>
				<verse number="10">Дзеля гэтага, вось, Я супраць цябе і супраць рэкаў тваіх, і Я аддам зямлю Эгіпецкую пустошыць пусташэньнем, і яна [будзе] пусткаю ад Мігдолу аж да Сэвэны і аж да межаў Кушу.</verse>
				<verse number="11">Ня пройдзе па ёй нага чалавека, і нага быдла ня пройдзе праз яе, і ня будзе яна абжытая сорак гадоў.</verse>
				<verse number="12">І Я зраблю зямлю Эгіпецкую пусткаю паміж земляў спустошаных; а гарады ейныя будуць сярод гарадоў зруйнаваных, пусткаю сорак гадоў, і Я расьцярушу Эгіпцянаў паміж народамі і раскідаю іх сярод земляў.</verse>
				<verse number="13">Бо гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Пад канец тых сарака гадоў Я зьбяру Эгіпцянаў спаміж народаў, сярод якіх Я расьцярушыў іх,</verse>
				<verse number="14">і адмяню долю Эгіпту, і зьбяру іх у зямлі Патрос, у зямлі паходжаньня іхняга, і будуць яны там валадарствам слабым.</verse>
				<verse number="15">Сярод валадарстваў будзе яно слабое, і ніколі не падымецца над народамі. Я зьменшу іх, каб не панавалі над народамі.</verse>
				<verse number="16">Ня будзе больш яно надзеяй для дому Ізраіля, і яно будзе ім нагадваць беззаконьні [іхнія], калі яны зьвярталіся да яго, і даведаюцца, што Я — Госпад ГОСПАД”».</verse>
				<verse number="17">І сталася ў дваццаць сёмым годзе, у першым [месяцы], у першы [дзень] месяца, і было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="18">«Сыне чалавечы, Нэвухаднэцар, валадар Бабілонскі, даў войску свайму працу супраць Тыру; кожная галава палысела і кожнае плячо агалела, але ані ён, ані яго войска не атрымалі ад Тыру ўзнагароды за працу, якую выканалі супраць яго.</verse>
				<verse number="19">Дзеля гэтага гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Вось, Я даю Нэвухаднэцару, валадару Бабілонскаму, зямлю Эгіпецкую, і ён забярэ багацьці ейныя, захопіць здабычу ейную і возьме яе сабе, і гэта будзе платай войску ягонаму.</verse>
				<verse number="20">Як плату за выкананую там працу Я даю яму зямлю Эгіпецкую, бо для Мяне яны працавалі, кажа Госпад ГОСПАД.</verse>
				<verse number="21">У той дзень Я вырашчу рог дому Ізраіля, і табе адчыню вусны твае сярод іх, і даведаюцца, што Я — ГОСПАД”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="30">
				<verse number="1">І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Сыне чалавечы, прароч і кажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Галасіце дзеля таго дня!</verse>
				<verse number="3">Бо блізкі дзень, блізкі дзень ГОСПАДА! Днём хмараў будзе час [кары] для народаў.</verse>
				<verse number="4">І прыйдзе меч на Эгіпет, і будзе страх у Кушы, калі будуць падаць забітыя ў Эгіпце, калі забяруць мноства ягонае, калі будуць развалены падмуркі ягоныя.</verse>
				<verse number="5">Куш, Пут і Люд, і ўсе чужынцы, і Куб, і сыны зямлі запавету [разам] з імі пагінуць ад мяча.</verse>
				<verse number="6">Гэта кажа ГОСПАД. Упадуць падпоры Эгіпту і ўпадзе пыхлівасць магутнасьці ягонай, ад Мігдолу аж да Сэвэны будуць падаць ад мяча, кажа Госпад ГОСПАД.</verse>
				<verse number="7">І будзе ён спусташэньнем сярод земляў спустошаных, і гарады ягоныя будуць між гарадоў зруйнаваных.</verse>
				<verse number="8">І яны даведаюцца, што Я — ГОСПАД, калі Я прывяду вагонь пад Эгіпет і будуць патрушчаны ўсе, хто дапамагае яму.</verse>
				<verse number="9">У той дзень выйдуць ад аблічча Майго пасланцы на караблях, каб патрывожыць спакой Кушу, і трывога падымецца сярод іх у дзень Эгіпту, бо вось, ён надыходзіць.</verse>
				<verse number="10">Гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Я зраблю канец мноству Эгіпта рукою Нэвухаднэцара, валадара Бабілону.</verse>
				<verse number="11">Ён і народ ягоны, магутныя між народаў, прыйдуць, каб нішчыць зямлю гэтую. Яны выцягнуць мячы свае супраць Эгіпту і напоўняць зямлю забітымі.</verse>
				<verse number="12">І Я зраблю рэкі сухадолам, і аддам зямлю ў рукі ліхотнікаў, і спустошу зямлю, і ўсё, што ў ёй, рукою чужынцаў. Я, ГОСПАД, прамовіў [гэта]”.</verse>
				<verse number="13">Гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Я зьнішчу ідалаў і зраблю канец балванам з Нофу, і ня будзе больш князя ў зямлі Эгіпецкай. І Я спашлю страх на зямлю Эгіпецкую.</verse>
				<verse number="14">І Я спустошу Патрос, і пушчу вагонь на Цаан, і ўчыню суд у Но.</verse>
				<verse number="15">І Я выльлю гнеў Мой на Сін, крэпасьць Эгіпецкую, і вынішчу шматлюдзтва ў Но.</verse>
				<verse number="16">І Я спашлю вагонь на Эгіпет; будзе качацца ад болю Сін, і Но будзе здабыты, а на Ноф [прыйдуць] ворагі ўдзень.</verse>
				<verse number="17">Юнакі з Авэну і Пі-Бэсэту будуць падаць ад мяча, а [гарады] гэтыя пойдуць у няволю.</verse>
				<verse number="18">У Тахпанхэсе сьцямнее дзень, калі Я зламлю там ярмо Эгіпецкае. І скончыцца ў ім пыхлівасьць магутнасьці ягонай. Хмара закрые яго, і дочкі ягоныя пойдуць у няволю.</verse>
				<verse number="19">І Я ўчыню суды [Мае] ў Эгіпце, і даведаюцца, што Я — ГОСПАД”».</verse>
				<verse number="20">І сталася ў адзінаццатым годзе, у першым [месяцы], у сёмы [дзень] месяца, і было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="21">«Сыне чалавечы, Я зламаў рамяно фараона, валадара Эгіпту, і вось, яно ня будзе перавязанае, каб даць лекі, каб зрабіць павязку, каб перавязаць яго, каб ня меў ён сіл трымаць меч.</verse>
				<verse number="22">Дзеля гэтага гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Вось, Я супраць фараона, валадара Эгіпецкага, і Я зламлю рамёны ягоныя, тое моцнае і тое зламанае, і выкіну меч з рукі ягонай.</verse>
				<verse number="23">І Я расьцярушу Эгіпцянаў сярод народаў і раскідаю іх паміж земляў.</verse>
				<verse number="24">І Я ўмацую рамёны валадара Бабілонскага, і дам меч Мой у руку ягоную; і Я зламлю рамёны фараона, і ён будзе стагнаць, як стогне паранены, перад абліччам ягоным.</verse>
				<verse number="25">І Я ўмацую рамёны валадара Бабілонскага, а рамёны фараона аслаблю, і даведаюцца, што Я — ГОСПАД, калі дам меч Мой у руку валадара Бабілонскага і ён выцягне яго супраць зямлі Эгіпецкай.</verse>
				<verse number="26">І Я расьцярушу Эгіпцянаў сярод народаў і раскідаю іх паміж земляў, і яны даведаюцца, што Я — ГОСПАД”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="31">
				<verse number="1">І сталася ў адзінаццатым годзе, у трэцім [месяцы], у першы [дзень] месяца, і было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Сыне чалавечы, скажы фараону, валадару Эгіпецкаму, і ўсяму мноству ягонаму: “Да каго падобным стаўся ты ў вялікасьці тваёй?</verse>
				<verse number="3">Вось, Ашур, кедр на Лібане, з прыгожымі галінамі і цяністаю лістотаю, гонкі высокасьцю, і паміж хмарамі вершаліна ягоная.</verse>
				<verse number="4">Воды вырасьцілі яго, бяздоньне ўзьняло яго, рэкі свае ён скіраваў кругом каранёў ягоных і струмяні свае накіраваў да ўсіх дрэваў палявых.</verse>
				<verse number="5">Таму вышынёй ён стаў вышэйшы за ўсе дрэвы палявыя, і памножыліся галіны ягоныя, і паднялося гальлё ягонае дзеля мноства вады.</verse>
				<verse number="6">У галінах ягоных парабілі гнёзды ўсе птушкі нябесныя; а пад гальлём ягоным нараджаліся ўсе зьвяры палявыя, і ў ценю ягоным жылі ўсе народы шматлікія.</verse>
				<verse number="7">І быў ён прыгожы ў вялікасьці сваёй і ў рассахатасьці галінаў сваіх, бо карані ягоныя былі блізка водаў вялікіх.</verse>
				<verse number="8">Кедры ў садзе Божым не былі роўныя яму, кіпарысы не маглі параўнацца з галінамі ягонымі, явары не маглі зраўняцца з зелянінай ягонай, ніводнае дрэва ў садзе Божым не было падобным да яго прыгажосьцю сваёю.</verse>
				<verse number="9">Я аздобіў яго мноствам галінаў і зайздросьцілі яму ўсе дрэвы Эдэну, якія ў садзе Божым.</verse>
				<verse number="10">Дзеля гэтага гэта кажа Госпад ГОСПАД: “За тое, што ён так высока вырас, і вершаліну сваю падняў аж да хмараў і сэрца ягонае вывышалася з прычыны вялікасьці ягонай,</verse>
				<verse number="11">Я аддам яго ў рукі моцнага сярод народаў, каб, учыняючы, учыніў яму адпаведна нягоднасьці ягонай, і Я выгнаў яго.</verse>
				<verse number="12">І зрэзалі яго чужынцы, найгоршыя з народаў, і кінулі яго. На горы і на ўсе даліны пападалі галіны ягоныя, і гальлё ягонае паламанае [патанула] ў-ва ўсіх струмянях зямлі. І з-пад ценю ягонага выйшлі ўсе народы зямлі і пакінулі яго.</verse>
				<verse number="13">На руінах ягоных жывуць птушкі нябесныя, а між галінамі ягонымі — усе зьвяры палявыя,</verse>
				<verse number="14">каб не вывышалася ў высокасьці сваёй ніводнае дрэва [над] водамі і не падымала вершаліны сваёй паміж хмарамі, і каб тыя, што напоеныя вадою, не станавіліся магутнымі ў вялікасьці сваёй. Бо ўсе яны аддадзеныя сьмерці, пойдуць у краіну падземную, да тых сыноў чалавечых, якія зыходзяць у магілу”.</verse>
				<verse number="15">Гэта кажа Госпад ГОСПАД: “У дзень, калі ён зыйшоў у адхлань, Я ўчыніў жалобу, зачыніў над ім бездань, затрымаў рэкі ягоныя, і спыніў воды вялікія; дзеля яго Я зацемніў Лібан і ўсе дрэвы палявыя сохлі дзеля яго.</verse>
				<verse number="16">Грукатам падзеньня ягонага Я ўстрывожыў народы, калі завёў яго ў адхлань да тых, што зыходзяць у магілу. І ўсьцешыліся ў краіне падземнай усе дрэвы Эдэну, прыгожыя і добрыя [дрэвы] Лібану, усе, якія напоены водамі.</verse>
				<verse number="17">Таксама яны зыйшлі з ім у адхлань да забітых мячом і паплечнікаў ягоных, што сядзелі ў ценю ягоным сярод народаў.</verse>
				<verse number="18">Да якога дрэва Эдэну ты падобны ў славе і велічы? І ты кінуты разам з дрэвамі Эдэну ў краіну падземную; сярод неабрэзаных ляжыш, сярод забітых мячом”. Гэта фараон і ўсё мноства ягонае, кажа Госпад ГОСПАД».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="32">
				<verse number="1">І сталася ў дванаццатым годзе, у дванаццатым месяцы, у першы [дзень] месяца, і было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Сыне чалавечы, узьнімі лямант над фараонам, валадаром Эгіпецкім, і скажы яму: “Львянятка народаў, ты прапаў, а быў ты як цмок у моры, пырхаў у рэках тваіх, муціў ваду лапамі тваімі і ўзбураў хвалі ягоныя”.</verse>
				<verse number="3">Гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Я расьцягну над табою сетку Маю на сходзе народаў шматлікіх, і яны выцягнуць цябе сеткаю Маёй.</verse>
				<verse number="4">І Я кіну цябе на зямлю і выкіну цябе на аблічча палёў, і дам абжыцца на табе ўсім птушкам нябесным, і накармлю табою зьвяроў усёй зямлі.</verse>
				<verse number="5">І раскідаю па гарах цела тваё, і напоўню даліны падлінай тваёй.</verse>
				<verse number="6">І напаю зямлю крывёю тваёй аж па горы, і напоўняцца табою яры.</verse>
				<verse number="7">Калі будзеш чэзнуць, Я закрыю неба і зацямню зоркі, сонца закрыю хмарамі, а месяц ня дасьць бляску свайго.</verse>
				<verse number="8">Усе сьвяцілы, якія сьвецяць на небе, Я зацямню дзеля цябе і спашлю цемру на зямлю тваю, кажа Госпад ГОСПАД.</verse>
				<verse number="9">І Я занепакою сэрца народаў шматлікіх, калі прынясу [вестку] пра зьнішчэньне тваё да народаў у зямлі, якіх ты ня ведаеш.</verse>
				<verse number="10">І Я ўстрывожу дзеля цябе народы шматлікія, і валадары іхнія спалохаюцца дзеля цябе, калі буду махаць мячом Маім перад абліччам іхнім, і будуць безупынна дрыжэць у страху за душу сваю ў дзень падзеньня твайго.</verse>
				<verse number="11">Бо гэта кажа Госпад ГОСПАД. Меч валадара Бабілонскага прыйдзе на цябе.</verse>
				<verse number="12">Я разаб’ю мячамі волатаў мноства тваё, найгоршыя народы ўсе яны. І яны зьнішчаць пыху Эгіпту, і будзе выгубленае ўсё мноства ягонае.</verse>
				<verse number="13">І Я зьнішчу ўсё быдла ягонае пры водах вялікіх, і больш ня будзе каламуціць іх нага чалавека, і капыт жывёлы ня будзе каламуціць іх.</verse>
				<verse number="14">Тады Я ачышчу воды іхнія, і рэкі іхнія як алей пацякуць, кажа Госпад ГОСПАД.</verse>
				<verse number="15">Калі Я перамяню зямлю Эгіпецкую ў пустку, і спустошаная будзе зямля ад таго, што ў ёй, калі выб’ю ўсіх жыхароў ейных, тады даведаюцца, што Я — ГОСПАД”.</verse>
				<verse number="16">Гэта лямант, і будуць лямантаваць дочкі народаў, і будуць плакаць дзеля Эгіпту, і дзеля ўсяго мноства ягонага будуць лямантаваць, кажа Госпад ГОСПАД».</verse>
				<verse number="17">І сталася ў дванаццатым годзе, у пятнаццаты [дзень] месяца, і было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="18">«Сыне чалавечы, бядуй дзеля мноства Эгіпту і скінь яго, яго і дочак народаў магутных, у краіну падземную, да тых, якія зыйшлі ў магілу.</verse>
				<verse number="19">За каго ты стаў прыгажэйшы? Зыйдзі і ляж сярод неабрэзаных.</verse>
				<verse number="20">Яны пападаюць сярод забітых мячом. Меч дадзены, цягніце [Эгіпет] і ўсе народы ягоныя.</verse>
				<verse number="21">Прамовяць да яго з сярэдзіны адхлані волаты магутныя разам з паплечнікамі [сваімі]: ”Зыйшлі [ў магілу], ляжаць неабрэзаныя, забітыя мячом!”</verse>
				<verse number="22">Там Ашур і ўсе дружыны ягоныя, кругом яго — труны ягоныя, гэта ўсё забітыя, што паляглі ад мяча.</verse>
				<verse number="23">Труны іхнія ў найглыбейшай магіле, і дружыны ягоныя вакол труны ягонай, усе яны пазабіваныя, паляглі ад мяча тыя, якія палохалі зямлю жывых.</verse>
				<verse number="24">Там Элям і ўсё мноства яго вакол труны ягонай, гэта ўсё пазабіваныя, якія паляглі ад мяча, якія зыйшлі неабрэзаныя ў краіну падземную, гэта тыя, што сеялі страх у зямлі жывых. Ганьбу яны сваю нясуць разам з тымі, што зыйшлі ў магілу.</verse>
				<verse number="25">Сярод забітых далі ложак яму, і ўсё мноства ягонае кругом труны ягонай, усе яны неабрэзаныя, забітыя мячом; яны сеялі страх у зямлі жывых і панесьлі ганьбу сваю з тымі, што зыходзяць у магілу; сярод забітых ён паложаны.</verse>
				<verse number="26">Там Мэшэк, Туваль і ўсё мноства іхняе вакол трунаў іхніх, усе яны неабрэзаныя, забітыя мячом, бо яны сеялі страх у зямлі жывых.</verse>
				<verse number="27">Ляжаць яны не пры волатах, якія пападалі з неабрэзанымі, якія ў поўнай зброі баявой зыйшлі ў адхлань, якім палажылі мячы іхнія пад галовы, і беззаконьні іхнія — на костках іхніх, бо былі яны страхам для волатаў у зямлі жывых.</verse>
				<verse number="28">І ты будзеш кінуты сярод неабрэзаных, і будзеш ляжаць сярод тых, якія забітыя мячом.</verse>
				<verse number="29">Там Эдом і валадары ягоныя, і ўсе князі ягоныя, якія пры ўсёй сіле сваёй паложаны сярод тых, якія забітыя мячом. Яны ляжаць сярод неабрэзаных, сярод тых, што зыйшлі ў магілу.</verse>
				<verse number="30">Там валадары поўначы, усе яны і ўсе Сідонцы, якія зыйшлі разам з забітымі, асаромленыя, хоць сеялі страх моцай сваёй. І ляжаць яны, неабрэзаныя, з тымі, якія забітыя мячом, і нясуць сваю ганьбу разам з тымі, што зыйшлі ў магілу.</verse>
				<verse number="31">Убачыць іх фараон і ўсьцешыцца з усім мноствам сваім. Забітыя мячом фараон і ўсё войска ягонае, кажа Госпад ГОСПАД.</verse>
				<verse number="32">Страх сеяў ён у зямлі жывых, таму кінуць яго, каб ляжаў сярод неабрэзаных, з тымі, якія забітыя мячом, фараон і ўсё мноства ягонае, кажа Госпад ГОСПАД».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="33">
				<verse number="1">І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Сыне чалавечы, прамоў да сыноў народу твайго і скажы ім: “Калі на нейкую зямлю Я прыводжу меч, і возьме народ зямлі нейкага чалавека спасярод сябе і паставіць яго вартаўніком,</verse>
				<verse number="3">і ён убачыць, што меч гэты прыходзіць на зямлю, і ён затрубіць у рог, і папярэдзіць народ,</verse>
				<verse number="4">але нехта пачуе гук рогу, і ня будзе сьцерагчыся, і прыйдзе меч, і заб’е яго, кроў ягоная будзе на галаве ягонай.</verse>
				<verse number="5">Гук рогу ён пачуў, але не засьцярогся; кроў ягоная будзе на ім самім. А той, хто засьцярогся, захаваў душу сваю.</verse>
				<verse number="6">А калі вартаўнік бачыць, што прыходзіць меч, і не трубіць у рог, і народ не папярэджаны, і прыходзіць меч, і забівае некага з іх, хоць гэты [забіты] забраны за беззаконьне сваё, але кроў ягоную Я буду шукаць на руках вартаўніка.</verse>
				<verse number="7">І цябе, сыне чалавечы, Я паставіў вартаўніком для дому Ізраіля, і ты пачуеш з вуснаў Маіх слова, і папярэдзіш іх ад Мяне.</verse>
				<verse number="8">Калі Я скажу бязбожніку: “Бязбожнік, ты, сьмерцю памрэш”, — а ты ня будзеш гаварыць, каб папярэдзіць бязбожніка пра шлях ягоны, бязбожнік гэты памрэ за беззаконьне сваё, але кроў ягоную Я буду шукаць на руках тваіх.</verse>
				<verse number="9">А калі ты папярэджваў бязбожніка пра шлях ягоны, каб ён зыйшоў з яго, але ён не зыйшоў са шляху свайго, ён памрэ за беззаконьне сваё, але ты захаваў душу тваю.</verse>
				<verse number="10">І ты, сыне чалавечы, кажы дому Ізраіля: “Вы, кажучы, кажаце: “Правіны нашыя і грахі нашыя [ляжаць] на нас, і мы гінем дзеля іх. Дык як можам жыць?”</verse>
				<verse number="11">Скажы ім: “Як жывы Я, кажа Госпад ГОСПАД, не хачу сьмерці бязбожніка, але каб адвярнуўся бязбожнік ад шляху свайго [ліхога] і жыў. Навярніцеся, адвярніцеся ад шляхоў сваіх ліхіх. Навошта маеце паміраць, дом Ізраіля?”</verse>
				<verse number="12">І ты, сыне чалавечы, скажы сынам народу твайго: “Праведнасьць праведніка не ўратуе яго ў дзень правіны ягонай, і бязбожнік не спатыкнецца аб бязбожнасьць ў дзень, калі ён адвернецца ад бязбожнасьці сваёй, і праведнік ня зможа жыць у [праведнасьці сваёй] у дзень грэху свайго”.</verse>
				<verse number="13">Калі Я скажу праведніку: “Жывучы, будзеш жыць!”, і ён паспадзяецца на праведнасьць сваю, і ўчыніць злачынства, уся праведнасьць праведнасьці ягонай ня будзе ўзгадана і за злачынства сваё, якое ён учыніў, ён памрэ.</verse>
				<verse number="14">А калі я скажу бязбожніку: “Сьмерцю памрэш!”, і ён адвернецца ад грэху свайго і будзе чыніць суд і праведнасьць,</verse>
				<verse number="15">аддасьць заклад несправядлівы, зьверне тое, што зрабаваў, будзе хадзіць паводле пастановаў жыцьця, каб не рабіць злачынства, ён, жывучы, будзе жыць і не памрэ.</verse>
				<verse number="16">Усе грахі ягоныя, якімі ён саграшыў, ня будуць узгаданыя яму. Ён чыніў суд і праведнасьць, дык жывучы, будзе жыць.</verse>
				<verse number="17">Кажуць сыны народу твайго: “Несправядлівы шлях Госпада”, але іх уласны шлях несправядлівы.</verse>
				<verse number="18">Калі праведнік адвернецца ад праведнасьці сваёй і будзе чыніць злачынства, ён памрэ ў ім.</verse>
				<verse number="19">І калі бязбожнік адвернецца ад бязбожнасьці сваёй і будзе чыніць суд і праведнасьць, дзякуючы ім ён будзе жыць.</verse>
				<verse number="20">А вы кажаце: “Несправядлівы шлях Госпада”. Кожнага з вас, дом Ізраіля, Я буду судзіць паводле шляхоў ягоных».</verse>
				<verse number="21">І сталася ў дванаццатым годзе, у дзясятым [месяцы], у пяты [дзень] месяца пасьля выгнаньня нашага, і прыйшоў да мяне ўцякач з Ерусаліму, кажучы: «Захоплены горад!»</verse>
				<verse number="22">І была на мне рука ГОСПАДА ўвечары перад прыйсьцем уцекача, і Ён адчыніў вусны мае, калі той прыйшоў да мяне раніцаю. І адчыніліся вусны мае, і не быў я ўжо нямы.</verse>
				<verse number="23">І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="24">«Сыне чалавечы, жыхары руінаў гэтых у зямлі Ізраіля кажуць, кажучы: “Абрагам быў адзін, і ўспадкаеміў зямлю гэтую, а нас шмат, нам дадзена зямля гэтая ў спадчыну”.</verse>
				<verse number="25">Дзеля гэтага скажы ім: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вы ясьцё з крывёй, і ўзьнімаеце вочы вашыя на ідалаў вашых, і разьліваеце кроў, і вы хочаце ўспадкаеміць зямлю?</verse>
				<verse number="26">Вы абапіраецеся на меч ваш, учыняеце брыдоты, кожны з вас паганіць жонку бліжняга свайго, і вы хочаце ўспадкаеміць зямлю?”</verse>
				<verse number="27">Гэта скажаш ім: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Як жывы Я, тыя, што ў руінах, упадуць ад мяча, а тых, што на абліччы поля, Я аддам зьвярам, каб пажэрлі іх, а тыя, што ў цьвярдынях і ў пячорах, памруць ад заразы.</verse>
				<verse number="28">І Я аддам зямлю гэтую на спусташэньне і разрабаваньне, і скончыцца пыхлівасьць магутнасьці ейнай, і горы Ізраіля будуць спустошаныя; і ніхто ня будзе хадзіць [там].</verse>
				<verse number="29">І даведаюцца, што Я — ГОСПАД, калі Я аддам зямлю гэтую на спусташэньне і разрабаваньне за ўсе брыдоты іхнія, якія яны ўчынілі”.</verse>
				<verse number="30">Сыне чалавечы, сыны народу твайго гавораць пра цябе пры мурах і брамах дамоў сваіх і гавораць адзін да другога, кожны да брата свайго, кажучы: “Хадзіце, калі ласка, і паслухайце, якое слова, што выходзіць ад ГОСПАДА”.</verse>
				<verse number="31">І прыходзяць да цябе, як на сход народу, і сядзіць перад абліччам тваім народ Мой, і слухаюць яны словы твае; але іх не выконваюць, бо тое, што прыемнае ў вуснах іхніх, яны робяць, а сэрца іхняе ідзе за хцівасьцю іхняй.</verse>
				<verse number="32">І вось, ты для іх, як [той, які] сьпявае пра каханьне, [мае] прыгожы голас і добра грае, і яны слухаюць словы твае, але не выконваюць іх.</verse>
				<verse number="33">Але калі прыйдзе гэта, і вось, яно прыходзіць, і яны даведаюцца, што прарок быў сярод іх».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="34">
				<verse number="1">І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Сыне чалавечы, прароч супраць пастыраў Ізраіля, прароч і кажы пастырам: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Гора пастырам Ізраіля, якія пасьвяць самі сябе! Ці ж пастыры не павінны пасьвіць авечак?</verse>
				<verse number="3">Вы малако спажываеце, у воўну апранаецеся, тлустае забіваеце, але авечак не пасьвіце.</verse>
				<verse number="4">Вы саслабелых не ўмацоўвалі, хворай не лекавалі; скалечанай не перавязвалі, заблукалай не вярталі назад, згубленай не шукалі, а абыходзіліся з імі з гвалтам і з прымусам.</verse>
				<verse number="5">І расьцярушыліся [авечкі], бо ня мелі пастыра, і сталіся здабычаю ўсіх зьвяроў палявых, і разьбегліся.</verse>
				<verse number="6">Блукаюць авечкі Мае на ўсіх гарах і на кожным высокім узгорку, і па ўсім абліччы зямлі разьбегліся авечкі Мае, а ніхто не клапоціцца пра іх і ніхто не шукае іх.</verse>
				<verse number="7">Дзеля гэтага, пастыры, слухайце слова ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="8">Як жывы Я, кажа Госпад ГОСПАД. За тое, што авечкі Мае сталіся здабычай і авечкі Мае сталіся спажывай для ўсіх зьвяроў палявых, бо ня мелі пастыра, бо пастыры Мае не шукалі авечак Маіх, але пасьвілі пастыры саміх сябе, а авечак Маіх ня пасьвілі,</verse>
				<verse number="9">дзеля гэтага, пастыры, слухайце слова ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="10">Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вось, Я супраць пастыраў. І Я буду шукаць авечак Маіх з рук іхніх, і Я прыбяру іх, каб ня пасьвілі авечак, і ня будуць больш тыя пастыры пасьвіць саміх сябе; і Я вырву авечак Маіх з вуснаў іхніх, і ня будуць яны больш ім на спажываньне.</verse>
				<verse number="11">Бо гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вось, Я Сам буду шукаць авечак Маіх і буду даглядаць іх.</verse>
				<verse number="12">Як аглядае пастух статак свой удзень, калі знаходзіцца сярод расьцярушаных авечак сваіх, так Я буду аглядаць авечак Маіх і вызвалю іх з усіх месцаў, у якія яны былі расьцярушаныя ў дзень хмары і імглы.</verse>
				<verse number="13">І Я выведу іх з народаў і зьбяру іх з земляў, і вярну іх у зямлю іхнюю, і буду пасьвіць іх на гарах Ізраіля, пры ручаях і ў-ва ўсіх паселішчах зямлі.</verse>
				<verse number="14">Буду пасьвіць іх на пашах добрых, пашы іхнія будуць на высокіх гарах Ізраіля; там будуць адпачываць на пашах добрых, і на пашах сакавітых будуць пасьвіцца на гарах Ізраіля.</verse>
				<verse number="15">Я буду пасьвіць авечак Маіх і дам супачынак ім, кажа Госпад ГОСПАД.</verse>
				<verse number="16">Згубленую знайду, заблукалую прывяду, скалечаную перавяжу, хворую ўмацую, а тлустую і дужую зьнішчу. Буду пасьвіць іх паводле суду [справядлівага]”.</verse>
				<verse number="17">А вам, авечкі Мае, гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Вось, Я буду судзіць паміж авечкай і авечкай, паміж баранамі і казламі.</verse>
				<verse number="18">Ці ж мала вам, што вы пасьвіцеся на пашы добрай? Чаму рэшту пашы вашай вы топчаце нагамі вашымі? І вы п’іцё ваду чыстую, а астатнюю каламуціце нагамі вашымі?</verse>
				<verse number="19">І авечкі Мае пасьвяцца на тых [месцах], якія вы стапталі нагамі вашымі, і п’юць тое, што вы скаламуцілі нагамі вашымі”.</verse>
				<verse number="20">Дзеля гэтага гэта кажа Госпад ГОСПАД да іх: “Вось, Я Сам буду судзіць паміж авечкай тлустай і авечкай худою.</verse>
				<verse number="21">За тое, што вы ўсіх слабых адпіхалі бакамі і плячыма і папіхалі іх рагамі вашымі, аж пакуль не павыганялі іх прэч,</verse>
				<verse number="22">Я дапамагу авечкам Маім, і яны больш ня будуць здабычай, і буду судзіць паміж авечкай і авечкай.</verse>
				<verse number="23">І Я пастаўлю для іх аднаго пастыра, слугу Майго Давіда, і ён будзе пасьвіць іх. Ён будзе пасьвіць іх і ён будзе для іх пастырам.</verse>
				<verse number="24">А Я, ГОСПАД, буду для іх Богам, а слуга Мой Давід будзе князем сярод іх. Я, ГОСПАД, прамовіў [гэта].</verse>
				<verse number="25">І Я заключу з імі запавет супакою, і прыбяру зьвяроў ліхіх з зямлі гэтай, і яны будуць жыць у пустыні бясьпечна, і будуць спаць у лясах.</verse>
				<verse number="26">І Я дам ім і ваколіцам узвышша Майго дабраславенства, і буду спасылаць дождж у свой час, гэта будзе дождж дабраславенства.</verse>
				<verse number="27">І дасьць дрэва палявое плод свой, і зямля дасьць ураджай свой. І яны будуць жыць бясьпечна ў зямлі сваёй і даведаюцца, што Я — ГОСПАД, калі скрышу брускі ярма іхняга і вырву іх з рукі тых, якія зьняволілі іх.</verse>
				<verse number="28">І ня будуць яны больш здабычай для народаў, і зьвяры зямныя ня будуць жэрці іх, але яны будуць жыць бясьпечна і [ніхто] ня будзе іх пужаць.</verse>
				<verse number="29">І Я пастаўлю ім парасьць для славы, і ня будуць яны больш гінуць з голаду на зямлі, і ня будуць больш зносіць зьнявагі народаў.</verse>
				<verse number="30">І даведаюцца, што Я — ГОСПАД, Бог іхні, з імі, а яны — народ Мой, дом Ізраіля, кажа Госпад ГОСПАД.</verse>
				<verse number="31">Вы — авечкі Мае, авечкі пашы Маёй, вы — людзі, а Я — Бог ваш, кажа Госпад ГОСПАД”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="35">
				<verse number="1">І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Сын чалавечы, зьвярні аблічча тваё супраць гары Сэір і прароч супраць яе.</verse>
				<verse number="3">І скажаш ёй: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вось, Я супраць цябе, гара Сэір, і Я выцягну руку Маю супраць цябе і аддам цябе на спусташэньне і разрабаваньне.</verse>
				<verse number="4">Гарады твае Я зраблю руінамі, і ты станешся пусткаю, і даведаешся, што Я — ГОСПАД.</verse>
				<verse number="5">За тое, што меў ты вечную варожасьць і аддаў сыноў Ізраіля пад меч у час загубы іхняй, падчас беззаконьня канца [іхняга],</verse>
				<verse number="6">дзеля гэтага, як жывы Я, кажа Госпад ГОСПАД, Я перамяню цябе ў кроў, і кроў будзе перасьледаваць цябе. Бо ты крыві не зьненавідзеў, таму кроў будзе перасьледаваць цябе.</verse>
				<verse number="7">Гару Сэір Я аддам на спусташэньне і разрабаваньне, і вынішчу на ёй таго, хто ідзе, і таго, хто вяртаецца.</verse>
				<verse number="8">І Я напоўню забітымі горы твае, і на ўзвышшах тваіх, і ў лагчынах тваіх і ў-ва ўсіх ярах тваіх будуць падаць пазабіваныя мячом.</verse>
				<verse number="9">Я зраблю цябе вечнай пусткаю, гарады твае ня будуць абжытыя, і даведаецеся, што Я — ГОСПАД.</verse>
				<verse number="10">За тое, што ты сказаў: “Абодва народы і абедзьве зямлі будуць мае, я вазьму іх у спадчыну, хоць там быў ГОСПАД”,</verse>
				<verse number="11">дзеля гэтага, як жывы Я, кажа Госпад ГОСПАД, Я зраблю табе паводле гневу твайго і паводле зайздрасьці тваёй, якую выказаў ты, маючы нянавісьць да іх. І Я стануся вядомым для іх, калі буду судзіць цябе.</verse>
				<verse number="12">І ты даведаешся, што Я — ГОСПАД, чуў усе зьнявагі твае, якія ты казаў супраць гор Ізраіля, кажучы: “Яны спусташэньнем спустошаныя, аддадзеныя нам на ежу”.</verse>
				<verse number="13">Вы вывышаліся адносна Мяне вуснамі сваімі, і памнажалі супраць Мяне словы вашыя, Я чуў [гэта].</verse>
				<verse number="14">Гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Як узрадуецца ўся зямля, калі Я зраблю цябе пусткаю.</verse>
				<verse number="15">І як ты радаваўся, што спадчына дому Ізраіля спустошаная, гэтак сама Я зраблю табе. Пусткаю станецца гара Сэір, і ўвесь Эдом, усе вы; і даведаецеся, што Я — ГОСПАД”.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="36">
				<verse number="1">А ты, сын чалавечы, прароч пра горы Ізраіля і кажы: “Горы Ізраіля, слухайце слова ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="2">Гэта кажа Госпад ГОСПАД: “За тое, што вораг казаў пра вас: “Ага, узгоркі адвечныя дадзены нам на ўласнасьць”;</verse>
				<verse number="3">дзеля гэтага прароч і скажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. За тое, што пустошылі і тапталі вас адусюль навокал, каб вы сталіся ўласнасьцю рэшты народаў і былі ўзятыя на кончык языка і на прыказку ў народзе,</verse>
				<verse number="4">дзеля гэтага, горы Ізраіля, слухайце слова Госпада ГОСПАДА. Гэта кажа Госпад ГОСПАД гарам і ўзгоркам, ярам і лагчынам, руінам спустошаным і гарадам бязьлюдным, якія сталіся здабычай і насьмешкай рэшты народаў, якія навокал.</verse>
				<verse number="5">Гэта кажа Госпад ГОСПАД: Сапраўды, у вагні рэўнасьці Маёй Я прамовіў супраць рэшты народаў і супраць усяго Эдому, якія ўзялі зямлю Маю на ўласнасьць з радасьцю ўсяго сэрца і з пагардаю ў душы, каб выгнаць яго на здабычу”.</verse>
				<verse number="6">Дзеля гэтага прароч пра зямлю Ізраіля і скажы да гор і ўзгоркаў, яроў і лагчынаў: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вось, Я прамовіў з рэўнасьцю Маёй і з абурэньнем Маім, бо вы зносіце зьнявагу [з боку] народаў”.</verse>
				<verse number="7">Дзеля гэтага гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Я ўзьнімаю руку Маю [з прысягаю], што народы, якія вакол вас, панясуць зьнявагу сваю.</verse>
				<verse number="8">А вы, горы Ізраіля, пусьціце галіны вашыя і будзеце даваць плады вашыя народу Майму Ізраілю, бо яны наблізіліся, каб прыйсьці [да вас].</verse>
				<verse number="9">Бо вось, Я [прыйду] да вас і зьвярнуся да вас, і будуць вас абрабляць і засяваць.</verse>
				<verse number="10">І Я памножу на вас людзей, увесь дом Ізраіля, і гарады будуць абжытыя, і руіны будуць адбудаваныя.</verse>
				<verse number="11">І Я памножу на вас людзей і жывёлу, яны будуць шматлікія і плодныя, і Я засялю вас так, як у часы старадаўнія, і Я буду рабіць вам добрае [больш], чым у [час] пачатку вашага, і вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД.</verse>
				<verse number="12">І прывяду зноў на вас людзей, народ Мой Ізраіль, і яны ўспадкаемяць вас, і вы станецеся для іх спадчынай і ўжо ня будзеце пазбаўляць іх дзяцей”.</verse>
				<verse number="13">Гэта кажа Госпад ГОСПАД: “За тое, што кажуць пра вас: “Ты зьядаеш чалавека і робіш бязьдзетным народ твой”,</verse>
				<verse number="14">дзеля гэтага больш ня будзеш зьядаць чалавека і больш ня зробіш бязьдзетным народ твой, кажа Госпад ГОСПАД.</verse>
				<verse number="15">І ты не пачуеш больш зьнявагі ад народаў і насьмешак плямёнаў, і больш ня будзеш рабіць бязьдзетным народ твой, кажа Госпад ГОСПАД”».</verse>
				<verse number="16">І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="17">«Сыне чалавечы, дом Ізраіля жыў на зямлі сваёй, і ён апаганіў яе шляхамі сваімі і ўчынкамі сваімі. Як нячыстасьць месячная жанчыны быў шлях іхні адносна Мяне.</verse>
				<verse number="18">І Я выліў на іх гнеў Мой з прычыны крыві, якую яны вылілі на зямлю, і з прычыны ідалаў іхніх, якімі яны апаганілі яе.</verse>
				<verse number="19">І Я расьцярушыў іх паміж народаў і яны расьсеяліся па землях. Паводле шляхоў іхніх і паводле ўчынкаў іхніх Я асудзіў іх.</verse>
				<verse number="20">І яны прыйшлі да народаў і там, куды прыйшлі, яны зьневажалі імя Маё сьвятое, калі казалі пра іх: “Гэта народ ГОСПАДА, і яны выйшлі з зямлі Ягонай”.</verse>
				<verse number="21">І Я пашкадаваў імя Маё сьвятое, якое зьняважыў дом Ізраіля сярод народаў, да якіх яны прыйшлі.</verse>
				<verse number="22">Дзеля гэтага скажы дому Ізраіля: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Не дзеля вас Я раблю гэта, доме Ізраіля, але дзеля імя Майго сьвятога, якое вы зьняважылі сярод народаў, да якіх вы прыйшлі.</verse>
				<verse number="23">І Я зраблю сьвятым імя Маё вялікае, зьняважанае сярод народаў, якое вы зьняважылі сярод іх, і даведаюцца народы, што Я — ГОСПАД, кажа Госпад ГОСПАД, калі Я выяўлю сьвятасьць Маю сярод вас на вачах іхніх.</verse>
				<verse number="24">І Я вазьму вас спасярод народаў, і зьбяру вас з усіх земляў, і прывяду вас у зямлю вашую.</verse>
				<verse number="25">І Я пакраплю вас вадою чыстаю, і вы станецеся чыстымі, і ад усякае нячыстасьці вашай і ад усіх ідалаў вашых Я ачышчу вас.</verse>
				<verse number="26">І Я дам вам сэрца новае, і духа новага дам у нутро вашае, і забяру сэрца каменнае з цела вашага, і дам вам сэрца з цела.</verse>
				<verse number="27">І Духа Майго Я дам у нутро вашае і зраблю, што паводле пастановаў Маіх вы будзеце хадзіць і суд Мой будзеце захоўваць і выконваць.</verse>
				<verse number="28">І вы будзеце жыць у зямлі, якую Я даў бацькам вашым, і будзеце для Мяне народам, а Я буду для вас Богам.</verse>
				<verse number="29">І Я вызвалю вас ад усякай нячыстасьці вашай, і паклічу [да вас] збожжа, і памножу яго, і не спашлю на вас голад.</verse>
				<verse number="30">І Я памножу плод дрэваў і ўраджай поля, каб вы больш ня мелі ганьбы голаду сярод народаў.</verse>
				<verse number="31">І вы ўзгадаеце шляхі вашыя ліхія і ўчынкі вашыя, якія не [былі] добрыя, і будзеце брыдзіцца саміх сябе з прычыны беззаконьняў вашых і брыдотаў вашых.</verse>
				<verse number="32">Не дзеля вас Я раблю [гэта], кажа Госпад ГОСПАД, няхай [гэта] будзе вам вядома. Засаромцеся і пачырванейце з прычыны шляхоў вашых, доме Ізраіля.</verse>
				<verse number="33">Гэта кажа Госпад ГОСПАД. У дзень, калі Я ачышчу вас ад усіх беззаконьняў вашых, Я засялю гарады гэтыя, і будуць адбудаваныя руіны,</verse>
				<verse number="34">і зямля спустошаная будзе абрабляная, замест таго, каб быць пустэчаю ў вачах кожнага, хто праходзіць.</verse>
				<verse number="35">І скажуць: “Гэтая зямля спустошаная сталася, як сад Эдэн, а гэтыя гарады, зьнішчаныя, спустошаныя і зруйнаваныя [цяпер] умацаваныя і населеныя”.</verse>
				<verse number="36">І даведаюцца народы, якія засталіся вакол вас, што Я, ГОСПАД, адбудаваў зруйнаванае і засадзіў спустошанае. Я, ГОСПАД, прамовіў [гэта] і зрабіў.</verse>
				<verse number="37">Гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Яшчэ ў гэтым Я буду прыхільным да дому Ізраіля, каб зрабіць ім: Я памножу ў іх людзей як авечак.</verse>
				<verse number="38">Як авечкі асьвячоныя, як авечкі Ерусаліму ў [дні] сьвятаў ягоных, так гарады спустошаныя стануцца поўныя людзей як авечак, і даведаюцца, што Я — ГОСПАД”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="37">
				<verse number="1">Была на мне рука ГОСПАДА, і Ён вывеў мяне ў Духу ГОСПАДА, і паставіў мяне сярод даліны, і яна [была] поўная костак.</verse>
				<verse number="2">І Ён абвёў мяне вакол іх, і вось, іх вельмі шмат на абліччы той даліны, і вось, яны вельмі сухія.</verse>
				<verse number="3">І Ён сказаў мне: «Сыне чалавечы, ці ажывуць косткі гэтыя?» А я сказаў: «Госпадзе ГОСПАДЗЕ, Ты ведаеш».</verse>
				<verse number="4">І Ён сказаў мне: «Прароч пра косткі гэтыя і скажы ім: “Косткі сухія, слухайце слова ГОСПАДА!</verse>
				<verse number="5">Гэта кажа Госпад ГОСПАД косткам гэтым. Вось, Я ўвяду ў вас дух, і будзеце жыць,</verse>
				<verse number="6">і Я зьвяжу вас жыламі, і вырашчу на вас цела, і абцягну вас скураю, і дам вам духа, і будзеце жыць, і даведаецеся, што Я — ГОСПАД”».</verse>
				<verse number="7">І я прарочыў, як мне было загадана. І стаўся шум, калі я прарочыў. І вось, грукат, і наблізіліся косткі, костка да косткі сваёй.</verse>
				<verse number="8">І я ўбачыў, і вось, на костках жылы, і вырасла цела, і была пазьней нацягнута на іх скура, але духа не было ў іх.</verse>
				<verse number="9">І Ён сказаў мне: «Прароч да духа, прароч, сыне чалавечы, і скажы духу: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Ад чатырох вятроў прыйдзі дух, і дыхні на гэтых забітых, і яны будуць жыць”».</verse>
				<verse number="10">І я прарочыў, як Ён загадаў мне. І ўвайшоў у іх дух, і яны ажылі, і сталі на ногі свае, войска вельмі-вельмі вялікае.</verse>
				<verse number="11">І Ён сказаў мне: «Сыне чалавечы, косткі гэтыя — [гэта] ўвесь дом Ізраіля. Вось, яны кажуць: “Высахлі косткі нашыя, і загінула надзея нашая, мы сьсечаныя”.</verse>
				<verse number="12">Дзеля гэтага прароч і скажы ім: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вось, Я адчыню магілы вашыя і выведу вас з магілаў вашых, народзе Мой, і ўвяду вас у зямлю Ізраіля.</verse>
				<verse number="13">І вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД, калі Я адчыню магілы вашыя, і выведу вас з магілаў вашых, народзе Мой.</verse>
				<verse number="14">І Я дам вам Духа Майго, і вы ажывіцё, і Я завяду вас у зямлю вашую, і вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД, прамовіў [гэта] і зрабіў, кажа ГОСПАД”».</verse>
				<verse number="15">І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="16">«А ты, сыне чалавечы, вазьмі сабе [кавалак] дрэва і напішы на ім: “Для Юды і сыноў Ізраіля, таварышаў ягоных”. І вазьмі другі [кавалак] дрэва і напішы на ім: “Для Язэпа і ўсяго дому Ізраіля, таварышаў ягоных”.</verse>
				<verse number="17">І злучы іх з сабой, адно з другім, у адзін [кавалак] дрэва, каб былі яны адно ў руцэ тваёй.</verse>
				<verse number="18">І калі скажуць табе сыны народу твайго, кажучы: “Ці не паведаміш ты нам, што гэта ў цябе [значыць]?”,</verse>
				<verse number="19">прамовіш да іх: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вось, Я вазьму дрэва Язэпа, якое ў руцэ Эфраіма, і плямёны Ізраіля, таварышаў ягоных, і прыкладу іх да дрэва Юды, і зраблю іх адным дрэвам, і яны будуць адно ў руцэ Маёй”.</verse>
				<verse number="20">І будуць тыя [кавалкі] дрэва, на якіх ты напісаў, у руцэ тваёй перад вачыма іхнімі.</verse>
				<verse number="21">І прамовіш да іх: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вось, Я вазьму сыноў Ізраіля спасярод народаў, да якіх яны пайшлі, і зьбяру іх адусюль, і ўвяду іх у зямлю іхнюю.</verse>
				<verse number="22">І зраблю іх адным народам у зямлі гэтай, на гарах Ізраіля, і адзін валадар будзе валадаром для ўсіх іх, і больш ня будуць яны двума народамі, і больш ня будуць падзеленыя на два валадарствы.</verse>
				<verse number="23">І ня будуць больш яны паганіцца ідаламі сваімі і брыдотамі сваімі, і ўсякімі злачынствамі сваімі. І Я збаўлю іх з усіх сялібаў іхніх, у якіх яны грашылі, і ачышчу іх, і яны будуць для Мяне народам, а Я буду для іх Богам.</verse>
				<verse number="24">І слуга Мой, Давід, будзе валадаром над імі, і пастыр адзін будзе для ўсіх іх, і яны будуць хадзіць паводле судоў Маіх, і пастановы Мае будуць захоўваць і выконваць іх.</verse>
				<verse number="25">І яны будуць жыць на зямлі, якую даў Я слузе Майму Якубу, на якой жылі бацькі іхнія. І будуць жыць на ёй яны і сыны іхнія, і сыны сыноў іхніх на вякі, і Давід, слуга Мой, [будзе] князем у іх на вякі.</verse>
				<verse number="26">І Я заключу з імі запавет супакою, і будзе гэта запавет вечны з імі. І Я ўмацую іх, і памножу, і сьвятыня Мая будзе сярод іх на вякі.</verse>
				<verse number="27">І будзе сяліба Мая над імі, і Я буду для іх Богам, а яны будуць для Мяне народам.</verse>
				<verse number="28">І даведаюцца народы, што Я — ГОСПАД, Які асьвячае Ізраіля, калі сьвятыня Мая будзе сярод іх на вякі”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="38">
				<verse number="1">І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Сыне чалавечы, зьвярні аблічча тваё супраць Гога, зямлі Магога, князя Рошу, Мэшэку і Тувалю, і прароч супраць яго,</verse>
				<verse number="3">і кажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вось, Я супраць цябе, Гог, князь Рошу, Мэшэку і Тувалю.</verse>
				<verse number="4">І Я завярну цябе, і ўкладу гакі ў сківіцы твае, і выведу цябе і ўсё войска тваё, коней і вершнікаў, усіх выдатна ўзброеных, збор шматлікі, са шчытамі і тарчамі, усіх узброеных мячамі.</verse>
				<verse number="5">Пэрсы, Куш і Пут, усе яны са шчытом і шаломам,</verse>
				<verse number="6">Гомэр і ўсе дружыны ягоныя, дом Тагармы з канцоў поўначы і ўсе дружыны іхнія, і мноства народаў з табою.</verse>
				<verse number="7">Падрыхтуйся і будзь гатовы, ты і ўсе зборы твае, якія сабраліся кругом цябе, і ты будзеш з імі на варце.</verse>
				<verse number="8">Праз шмат дзён Я наведаю цябе, пры канцы гадоў ты прыйдзеш у зямлю, якая ацалела ад мяча, у якой сабраны [народ] спаміж шматлікіх народаў на гарах Ізраіля, што доўга былі руінаю. І ён будзе выведзены спасярод народаў, і яны ўсе будуць жыць бясьпечна.</verse>
				<verse number="9">І ты ўвойдзеш, як бура, і прыйдзеш, як хмара, каб пакрыць зямлю. Будзеш [там] ты і ўсе дружыны твае, і шмат народаў з табою.</verse>
				<verse number="10">Гэта кажа Госпад ГОСПАД. І станецца ў той дзень, і ўвойдуць словы ў сэрца тваё і ты задумаеш думку ліхую,</verse>
				<verse number="11">і скажаш: “Вырушу на зямлю неўмацаваную, пайду на [людзей] спакойных, якія жывуць бясьпечна, усе яны ня маюць муроў, засавак і брамаў,</verse>
				<verse number="12">каб рабаваць рабаваньнем і браць здабычу, каб руку сваю зьвярнуць супраць руінаў, якія [зноў] абжытыя, і супраць народу, які сабраны спасярод народаў, які набывае статкі і маёмасьць, і жыве ў сярэдзіне зямлі”.</verse>
				<verse number="13">Шэва і Дэдан, і купцы з Таршышу, і ўсе ільвяняты ягоныя скажуць табе: “Ці ты прыйшоў узяць здабычу? Ці ты сабраў зборышча тваё, каб рабаваць рабаваньнем, каб вынесьці срэбра і золата, каб узяць для сябе статкі і маёмасьць, каб узяць здабычу вялікую?”</verse>
				<verse number="14">Дзеля гэтага прароч, сыне чалавечы, і скажы Гогу: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Ці ж у той дзень, калі народ Мой Ізраіль будзе жыць бясьпечна, ты не даведаешся пра гэта?</verse>
				<verse number="15">І ты прыйдзеш з месца свайго, з канца поўначы, ты і шмат народаў з табой, усе сядзяць на конях, зборышча вялікае і войска шматлікае.</verse>
				<verse number="16">І ты выйдзеш супраць народу Майго Ізраіля, як хмара, каб пакрыць зямлю. Пры канцы дзён станецца [гэта], і Я прывяду цябе ў зямлю Маю, каб даведаліся пра Мяне народы, калі Я выяўлю сьвятасьць Маю на табе, Гог, на вачах іхніх.</verse>
				<verse number="17">Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Ці ты — той, пра якога ў дні старадаўнія Я гаварыў праз рукі слугаў Маіх, прарокаў Ізраіля, якія ў тыя дні прадказвалі, што Я прывяду цябе да іх?</verse>
				<verse number="18">І станецца ў той дзень, у дзень, калі Гог прыйдзе ў зямлю Ізраіля, кажа Госпад ГОСПАД, рэўнасьць Мая ўвойдзе ў ноздры Мае.</verse>
				<verse number="19">І ў ярасьці Маёй, у полымі гневу Майго Я прамовіў: “Сапраўды, у той дзень станецца землятрус вялікі ў зямлі Ізраіля.</verse>
				<verse number="20">І задрыжаць перад абліччам Маім рыбы марскія і птушкі нябесныя, зьвяры палявыя і ўсё, што поўзае па зямлі, і ўсе людзі, якія на абліччы зямлі. І будуць зруйнаваныя горы, і заваляцца стромыя [скалы], і ўсе муры ўпадуць на зямлю.</verse>
				<verse number="21">І Я паклічу супраць яго меч на ўсіх гарах, кажа Госпад ГОСПАД, меч кожнага [зьвернецца] супраць брата.</verse>
				<verse number="22">І Я буду судзіць яго заразаю, крывёй і дажджом залеўным, і градам каменным. Вагонь і серку спашлю на яго, і на дружыны ягоныя, і на народы шматлікія, якія з ім.</verse>
				<verse number="23">І Я ўзьвялічуся і выяўлю сьвятасьць, і выяўлю Сябе перад вачыма народаў шматлікіх, і яны даведаюцца, што Я — ГОСПАД”.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="39">
				<verse number="1">А ты, сыне чалавечы, прароч супраць Гога і кажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вось Я супраць цябе, Гог, князь Рошу, Мэшэку і Тувалю.</verse>
				<verse number="2">І Я вярну цябе, і прывяду цябе, і прыцягну цябе з канца поўначы, і завяду цябе на горы Ізраіля.</verse>
				<verse number="3">І Я выб’ю лук твой з левай рукі тваёй, і выкіну стрэлы твае з правай рукі тваёй.</verse>
				<verse number="4">На гарах Ізраіля ўпадзеш ты і ўсе дружыны твае, і народы, якія з табою; драпежным птушкам, усім крылатым, і зьвярам палявым Я аддам цябе на жыраваньне.</verse>
				<verse number="5">І ты ўпадзеш на абліччы поля, бо Я прамовіў [гэта], кажа Госпад ГОСПАД.</verse>
				<verse number="6">І Я спашлю вагонь на Магога і на тых, якія жывуць бясьпечна на астравах, і яны даведаюцца, што Я — ГОСПАД.</verse>
				<verse number="7">І імя Маё сьвятое абвяшчу сярод народу Майго Ізраіля і больш ня дам зьневажаць імя Маё сьвятое, і даведаюцца народы, што Я — ГОСПАД, Сьвяты Ізраіля.</verse>
				<verse number="8">Вось, прыходзіць і станецца, кажа Госпад ГОСПАД. Гэта той дзень, пра які Я прамовіў.</verse>
				<verse number="9">І выйдуць жыхары гарадоў Ізраіля, каб распаліць вагонь і спаліць зброю, шчыты і тарчы, лукі і стрэлы, доўбні і дзіды, сем гадоў будуць паліць гэта ў вагні.</verse>
				<verse number="10">І ня будуць яны прыносіць дрэвы з поля, і ня будуць сячы ў лясах, бо зброяй будуць распальваць вагонь. І яны абрабуюць тых, якія іх рабавалі, і возьмуць здабычу ў тых, якія ў іх бралі здабычу, кажа Госпад ГОСПАД.</verse>
				<verse number="11">І станецца ў той дзень, Я вызначу Гогу месца, дзе будзе магіла ягоная ў Ізраілі, даліну Абарым на ўсход ад мора, і адгараджу яе ад тых, што праходзяць, і там пахаваюць Гога і ўсё войска ягонае, і назавуць яе “Далінай войска Гога”.</verse>
				<verse number="12">І будзе хаваць іх дом Ізраіля, каб ачысьціць зямлю, сем месяцаў.</verse>
				<verse number="13">І будзе хаваць іх увесь народ зямлі і будзе для іх слаўны той дзень, калі Я зьяўлю славу Маю, кажа Госпад ГОСПАД.</verse>
				<verse number="14">І будуць вызначаныя людзі, якія без перапынку будуць хадзіць па зямлі і хаваць тых, якія засталіся на абліччы зямлі, каб ачысьціць яе. Як пройдзе сем месяцаў, будуць яны шукаць.</verse>
				<verse number="15">І калі будуць яны хадзіць па зямлі, і ўбачаць костку чалавечую, паставяць каля яе знак, аж пахаваюць яе грабары ў “Даліне войска Гога”.</verse>
				<verse number="16">А назва гораду — Гамона. І ачысьцяць зямлю.</verse>
				<verse number="17">А ты, сыне чалавечы, кажа Госпад ГОСПАД, скажы птушкам, усім крылатым, і ўсім зьвярам палявым: “Зьбірайцеся і прыходзьце; зьбірайцеся з усіх бакоў на ахвяру Маю, якую Я прынясу для вас, ахвяру вялікую на гарах Ізраіля. Ешце мяса і піце кроў!</verse>
				<verse number="18">Цела волатаў будзеце есьці і кроў князёў зямлі будзеце піць, усе яны — бараны, ягняты, казлы, цяляты тлустыя з Башану.</verse>
				<verse number="19">І будзеце есьці тлушч да сытасьці, і кроў будзеце піць да ап’яненьня ад ахвяры Маёй, якую Я прынёс для вас.</verse>
				<verse number="20">І вы насыціцеся пры стале Маім канём і калясьніцаю, волатам і ўсякім ваяром, кажа Госпад ГОСПАД.</verse>
				<verse number="21">І Я зьяўлю славу Маю сярод народаў, і ўбачаць усе народы суд Мой, які Я ўчыню, і руку Маю, якую на іх пакладу.</verse>
				<verse number="22">І даведаецца дом Ізраіля, што Я — ГОСПАД, Бог іхні ад гэтага дня і назаўсёды,</verse>
				<verse number="23">І даведаюцца народы, што за беззаконьні свае пайшоў на выгнаньне дом Ізраіля, бо яны адступіліся ад Мяне, і Я схаваў аблічча Маё ад іх і аддаў іх у руку прыгнятальнікаў іхніх, і ўсе яны пападалі ад мяча.</verse>
				<verse number="24">Паводле нячыстасьці іхняй і паводле злачынстваў іхніх Я зрабіў з імі, і схаваў аблічча Маё ад іх”.</verse>
				<verse number="25">Дзеля гэтага гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Цяпер Я вярну палон Якуба і пашкадую ўвесь дом Ізраіля, і задбаю пра імя Маё сьвятое.</verse>
				<verse number="26">І яны панясуць ганьбу сваю і ўсю нявернасьць сваю, якой яны адступіліся ад Мяне, каля Я пасялю іх у зямлі іхняй бясьпечна, і ніхто ня будзе палохаць іх,</verse>
				<verse number="27">калі Я выведу іх спасярод народаў і зьбяру іх з земляў ворагаў іхніх, і зьяўлю ў іх сьвятасьць Маю на вачах народаў шматлікіх.</verse>
				<verse number="28">І яны даведаюцца, што Я — ГОСПАД, Бог іхні, калі выганю іх да народаў, і зьбяру іх зноў у зямлі іхняй, і больш не пакіну там нікога з іх.</verse>
				<verse number="29">І больш не схаваю аблічча Майго ад іх, бо выльлю Духа Майго на дом Ізраіля, кажа Госпад ГОСПАД”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="40">
				<verse number="1">У дваццаць пятым годзе выгнаньня нашага, на пачатку году, у дзясяты [дзень] месяца, у чатырнаццатым годзе пасьля таго, як быў зруйнаваны горад, у той самы дзень была на мне рука ГОСПАДА, і Ён завёў мяне туды.</verse>
				<verse number="2">У відзежах Божых Ён завёў мяне ў зямлю Ізраіля і паставіў мяне на гары вельмі высокай, а на ёй былі нібыта пабудовы гораду, на поўдні.</verse>
				<verse number="3">І Ён завёў мяне туды, і вось, чалавек, які меў выгляд, нібы з медзі; і вяроўка ільняная ў руцэ ягонай, і прут для мераньня. І ён стаяў пры браме.</verse>
				<verse number="4">І сказаў мне чалавек той: «Сыне чалавечы, паглядзі вачыма тваімі і паслухай вушамі тваімі, і зьвярні сэрца тваё на ўсё тое, што я табе пакажу, бо ты прыведзены сюды на тое, каб убачыць гэта. Паведамі дому Ізраіля пра ўсё, што ты ўбачыш».</verse>
				<verse number="5">І вось, мур звонку Дому [Божага] з усіх бакоў навокал, а ў руцэ чалавека таго — меральны прут на шэсьць локцяў, [лічачы] па локці і далоні. І ён зьмераў шырыню пабудовы — адзін прут, і вышыня адзін прут.</verse>
				<verse number="6">І прыйшоў ён да брамы, якая зьвернута на шлях на ўсход, і ўзыйшоў па сходах, і зьмераў парог брамы — адзін прут шырыні. І зьмераў другі парог — адзін прут шырыні.</verse>
				<verse number="7">І вартоўня — адзін прут даўжыні і адзін прут шырыні, а паміж вартоўнямі — пяць локцяў, і парог брамы з боку прысенкаў брамы з сярэдзіны — адзін прут.</verse>
				<verse number="8">І ён зьмераў прысенак брамы ў [бок] Дому — адзін прут.</verse>
				<verse number="9">І ён зьмераў прысенак брамы — восем локцяў, і філяры ягоныя — два локці, і прысенак брамы — у [бок] Дому.</verse>
				<verse number="10">І вартоўні брамы на шляху на ўсход — тры [локці] з гэтага боку і тры з тога боку, усе тры той самай меры, і філяры той самай меры, як з аднаго, так і з другога боку.</verse>
				<verse number="11">І зьмераў шырыню ўваходу праз браму — дзесяць локцяў, даўжыня брамы — трынаццаць локцяў.</verse>
				<verse number="12">А перагародка перад вартоўнямі — адзін локаць і адзін локаць з другога боку, а вартоўня — шэсьць локцяў з аднаго боку і шэсьць локцяў з другога боку.</verse>
				<verse number="13">І ён зьмераў браму ад даху вартоўні да другога даху, шырыня была дваццаць пяць локцяў, дзьверы насупраць дзьвярэй.</verse>
				<verse number="14">І зрабіў філяры — шэсьцьдзясят локцяў. І да філяраў [падыходзіць] панадворак брамы наўкола з усіх бакоў.</verse>
				<verse number="15">Ад пярэдняга боку ўваходу праз браму да пярэдняга боку прысенку брамы ўнутранай — пяцьдзясят локцяў.</verse>
				<verse number="16">І закратаваныя вокны [былі] наўкола з усіх бакоў у вартоўнях, і ў філярах іхніх у сярэдзіну, і таксама былі вокны наўкола прысенку ў сярэдзіну, а на філярах — пальмы.</verse>
				<verse number="17">І завёў ён мяне на панадворак зьнешні, і вось, пакоі, і ўзвышэньне кругом на панадворку; трыццаць пакояў [было] на ўзвышэньню.</verse>
				<verse number="18">Узвышэньне [было] каля брамы адпаведна даўжыні брамы, [гэта] ніжняе ўзвышэньне.</verse>
				<verse number="19">І ён зьмераў шырыню ад пярэдняга боку брамы ніжняй аж да пярэдняга боку ўнутранага панадворку звонку — сто локцяў на ўсход і на поўнач.</verse>
				<verse number="20">І [была] брама, у якой пярэдні бок на шляху на поўнач, на зьнешнім панадворку, і ён зьмераў даўжыню ейную і шырыню ейную.</verse>
				<verse number="21">І тры вартоўні ейныя з аднаго боку і тры вартоўні з другога боку; і філяры ейныя, і прысенкі ейныя былі паводле памераў першай брамы, пяцьдзясят локцяў даўжыня ейная і дваццаць пяць локцяў шырыня.</verse>
				<verse number="22">А вокны ейныя, і прысенкі ейныя, і пальмы [аздабленьня] ейнага былі такія, як у брамы, у якой пярэдні бок на шляху на ўсход. І па сямі прыступках уваходзяць у яе, і прысенкі ейныя насупраць іх.</verse>
				<verse number="23">І [была] брама ўнутранага панадворка насупраць брамы паўночнай і ўсходняй. І ён зьмераў ад брамы да брамы — сто локцяў.</verse>
				<verse number="24">І завёў ён мяне на шлях на поўдзень, і вось, брама на шляху на поўдзень, і ён зьмераў філяры ейныя і прысенкі ейныя, і [яны мелі] тыя самыя памеры.</verse>
				<verse number="25">Яна і прысенкі ейныя [мелі] вокны з усіх бакоў наўкола, такія самыя як вокны папярэднія; пяцьдзесят локцяў даўжыня ейная і дваццаць пяць локцяў шырыня.</verse>
				<verse number="26">І па сямі прыступках уваходзяць у яе, і прысенкі ейныя насупраць яе; і пальмы [аздабленьня] ейнага [былі] на філярах з абодвух бакоў.</verse>
				<verse number="27">І [была] брама ўнутранага панадворку на шляху на поўдзень; і ён зьмераў ад адной брамы да другой на шляху на поўдзень — сто локцяў.</verse>
				<verse number="28">І ён завёў мяне на ўнутраны панадворак праз браму паўднёвую і зьмераў браму паўднёвую, і [мела яна] тыя самыя памеры.</verse>
				<verse number="29">І вартоўні ейныя, і філяры ейныя, і прысенкі ейныя мелі тыя самыя памеры; яна і прысенкі ейныя [мелі] вокны з усіх бакоў наўкола; пяцьдзясят локцяў даўжыня ейная, і дваццаць пяць локцяў шырыня.</verse>
				<verse number="30">І прысенкі з усіх бакоў наўкола; дваццаць пяць локцяў даўжынёю і пяць локцяў шырынёю.</verse>
				<verse number="31">І прысенкі ейныя [былі] пры зьнешнім панадворку; і пальмы [аздабленьня] ейнага [былі] на філярах, і восем прыступак [меў] уваход ейны.</verse>
				<verse number="32">І ён завёў мяне на зьнешні панадворак на шляху на ўсход, і зьмераў браму; і [мела яна] тыя самыя памеры.</verse>
				<verse number="33">І вартоўні ейныя, і філяры ейныя, і прысенкі ейныя мелі тыя самыя памеры. Яна і прысенкі ейныя [мелі] вокны з усіх бакоў наўкола; пяцьдзясят локцяў даўжыня ейная, і дваццаць пяць локцяў шырыня.</verse>
				<verse number="34">І прысенкі ейныя [былі] пры зьнешнім панадворку; і пальмы [аздабленьня] ейнага [былі] на філярах, і восем прыступак [меў] уваход ейны.</verse>
				<verse number="35">І ён прывёў мяне да брамы паўночнай, і зьмераў яе, і [яна мела] тыя самыя памеры.</verse>
				<verse number="36">І вартоўні ейныя, і філяры ейныя, і прысенкі ейныя, і вокны [былі] з усіх бакоў наўкола, пяцьдзесят локцяў даўжыня ейная і дваццаць пяць локцяў шырыня.</verse>
				<verse number="37">І прысенкі ейныя [былі] пры зьнешнім панадворку; і пальмы [аздабленьня] ейнага [былі] на філярах, і восем прыступак [меў] уваход ейны.</verse>
				<verse number="38">І [быў] пакой, уваход у які быў пры філярах брамы. Там мылі ахвяры цэласпаленьня.</verse>
				<verse number="39">А ў прысенках брамы [былі] два сталы з аднаго боку і два сталы з другога боку для забіваньня ахвяраў цэласпаленьня, ахвяраў за грэх і ахвяраў аднагараджэньня.</verse>
				<verse number="40">А на зьнешнім баку, пры ўваходзе ў браму паўночную, [былі] два сталы, і з другога боку, пры прысенках брамы, [былі] два сталы;</verse>
				<verse number="41">чатыры сталы з аднаго боку і чатыры сталы з другога боку брамы, восем сталоў, на якіх забівалі [ахвяры].</verse>
				<verse number="42">А чатыры сталы на ахвяры цэласпаленьня [былі] з чэсанага камяня, даўжыня [яго] — паўтары локці, шырыня — паўтары локці, вышыня — адзін локаць; на іх клалі прылады для забіваньня ахвяраў цэласпаленьня і [іншых] ахвяраў.</verse>
				<verse number="43">І паліцы шырынёю ў далонь былі зроблены ў доме наўкола, а на сталах [было] мяса ахвярнае.</verse>
				<verse number="44">А звонку брамы ўнутранай [былі] два пакоі на ўнутраным панадворку, адзін з боку брамы паўночнай, і пярэдні бок ягоны на шляху на поўдзень, і адзін з боку брамы ўсходняй, і пярэдні бок ягоны на шляху на поўнач.</verse>
				<verse number="45">І ён сказаў мне: «Гэты пакой, у якім пярэдні бок на шляху на поўдзень, — для сьвятароў, якія спаўняюць службу ў Доме [Божым].</verse>
				<verse number="46">А пакой, у якім пярэдні бок на шляху на поўнач, — для сьвятароў, якія спаўняюць службу пры ахвярніку. Гэта сыны Цадока, якія спаміж сыноў Левія [могуць] набліжацца да ГОСПАДА, каб служыць Яму».</verse>
				<verse number="47">І ён зьмераў панадворак. Быў гэта квадрат у сто локцяў даўжыні і сто локцяў шырыні, і ахвярнік [стаяў] перад Домам [Божым].</verse>
				<verse number="48">І ён увёў мяне ў прысенкі Дому і зьмераў філяр прысенкаў, і [было] пяць локцяў з аднаго боку і пяць локцяў з другога боку: а шырыня брамы — тры локці з аднаго боку і тры локці з другога боку.</verse>
				<verse number="49">Даўжыня прысенкаў — дваццаць локцяў, а шырыня — адзінаццаць локцяў, і па прыступках уваходзяць у яе. І слупы [былі] пры філярах, адзін з аднаго боку, а другі з другога боку.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="41">
				<verse number="1">І ён увёў мяне ў сьвятыню і зьмераў філяры, і [было] шэсьць локцяў з аднаго боку і шэсьць локцяў з другога боку, шырыня намёту.</verse>
				<verse number="2">Шырыня ўваходу — дзесяць локцяў, а бакі ўваходу — пяць локцяў з аднаго боку і пяць локцяў з другога боку; і зьмераў даўжыню ягоную — сорак локцяў, і шырыню ягоную — дваццаць локцяў.</verse>
				<verse number="3">І ўвайшоў у сярэдзіну, і зьмераў філяры пры ўваходзе — два локці, а ўваход — шэсьць локцяў, і шырыня ўваходу — сем локцяў.</verse>
				<verse number="4">І зьмераў даўжыню ягоную — дваццаць локцяў, а шырыня — дваццаць локцяў да пярэдняга боку сьвятыні. І ён сказаў мне: «Гэта Сьвятое Сьвятых».</verse>
				<verse number="5">І ён зьмераў мур Дому [Божага] — шэсьць локцяў, а шырыня бакавога пакою — чатыры локці з усіх бакоў наўкола кругом Дому.</verse>
				<verse number="6">І гэтых бакавых пакояў, пакой пры пакоі, — трыццаць у тры шэрагі; і яны абапіраліся на мур, які пабудаваны ўздоўж Дому з усіх бакоў наўкола для падтрыманьня бакавых пакояў, і [пакоі] не абапіраліся на мур Дому [Божага].</verse>
				<verse number="7">І ён пашыраўся ўгару да бакавых пакояў, бо галерэі ішлі вакол Дому. Дзеля гэтага шырыня Дому ўгары была большай, і знізу ўваходзілі ў верхні [пакой] праз сярэдні.</verse>
				<verse number="8">І я бачыў узвышэньне вакол Дому [Божага] з усіх бакоў. Падваліны бакавых пакояў мелі [шырыню] на цэлы прут — шэсьць локцяў.</verse>
				<verse number="9">Шырыня муру, які з вонкавага боку бакавых пакояў, — пяць локцяў. І вольнае месца ёсьць паміж бакавымі пакоямі пры Доме [Божым].</verse>
				<verse number="10">І паміж пакоямі адлегласьць у дваццаць локцяў з усіх бакоў вакол Дому [Божага].</verse>
				<verse number="11">А выхад з бакавога пакою [быў] на адкрытую прастору, адзін выхад на шлях на поўнач, і адзін выхад на поўдзень, а шырыня вольнага месца — пяць локцяў з усіх бакоў вакол.</verse>
				<verse number="12">Будынак, які быў перад адгароджанай прасторай на шляху на захад, [меў] шырыню ў семдзясят локцяў, мур будынку [меў] шырыню пяць локцяў з усіх бакоў кругом і даўжыню дзевяноста локцяў.</verse>
				<verse number="13">І ён зьмераў Дом [Божы], даўжыня ягоная — сто локцяў, а адгароджаная прастора, будынак і муры ягоныя — сто локцяў.</verse>
				<verse number="14">Шырыня пярэдняга боку Дому з адгароджанай прасторай на ўсход — сто локцяў.</verse>
				<verse number="15">І ён зьмераў даўжыню будынку перад адгароджанай прасторай, якая за ім, галерэі з аднаго і другога боку — сто локцяў. А сьвятыня ўнутраная і прысенкі панадворку,</verse>
				<verse number="16">парогі, вокны закратаваныя і галерэі вакол трох [паверхаў] насупраць парогу былі ашаляваныя дрэвам з усіх бакоў наўкола ад зямлі да вокнаў, а вокны зачыненыя.</verse>
				<verse number="17">Над уваходам і аж да ўнутранай [часткі] Дому і навонкі, і на ўсіх сьценах з усіх бакоў наўкола, унутры і звонку,</verse>
				<verse number="18">зроблены херувімы і пальмы, па адной пальме паміж двума херувімамі; і два абліччы ў [кожнага] херувіма,</verse>
				<verse number="19">аблічча чалавечае [зьвернута] да пальмы з аднаго боку, і аблічча льва [зьвернута] ў бок пальмы з другога боку. І [так] зроблена ў-ва ўсім Доме [Божым] з усіх бакоў наўкола.</verse>
				<verse number="20">Ад зямлі аж па-над уваход былі зроблены херувімы і пальмы на сьцяне сьвятыні.</verse>
				<verse number="21">Сьвятыня мела чатырохкутныя вушакі, а перад абліччам Сьвятога [Сьвятых] было штосьці, што выглядала нібыта</verse>
				<verse number="22">ахвярнік з дрэва, вышынёю ў тры локці, у два локці даўжыні і ў два локці шырыні, а рогі ягоныя, падставы і сьценкі ягоныя — з дрэва. І ён прамовіў да мяне: «Гэта стол, які перад абліччам ГОСПАДА».</verse>
				<verse number="23">І Сьвятыня [мела] дзьверы падвойныя, і Сьвятое [Сьвятых].</verse>
				<verse number="24">Гэтыя дзьверы падвойныя мелі дзьве форткі рухомыя. Дзьве форткі — адны [дзьверы], і дзьве форткі — другія.</verse>
				<verse number="25">І былі зроблены на іх, на дзьвярах Сьвятыні, херувімы і пальмы; яны зроблены так, як на сьценах, і ганак драўляны [быў] перад прысенкам звонку,</verse>
				<verse number="26">а вокны закратаваныя і пальмы былі з аднаго і з другога боку на сьценах прысенку, і ў бакавых пакоях Дому [Божага], і на ганку.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="42">
				<verse number="1">І ён вывеў мяне на панадворак зьнешні шляхам у накірунку на поўнач і завёў мяне ў пакой, які насупраць адгароджанай прасторы і насупраць будынку з паўночнага боку.</verse>
				<verse number="2">З пярэдняга боку даўжыня ягоная — сто локцяў, выхад на поўнач, а шырыня — пяцьдзясят локцяў.</verse>
				<verse number="3">Насупраць — дваццаць [локцяў] панадворку ўнутранага, і насупраць — узвышэньне, якое на панадворку вонкавым, і галерэі адна ўздоўж другой на трох [паверхах].</verse>
				<verse number="4">А перад пакоямі праход шырынёю ў дзесяць локцяў унутры, на адлегласьць у сто локцяў, і ўваход у яго з поўначы.</verse>
				<verse number="5">Верхнія пакоі былі вузейшыя ад ніжніх і сярэдніх [пакояў] будынку, бо галерэі займалі частку [прасторы].</verse>
				<verse number="6">Былі яны трохпавярховыя і ня мелі слупоў такіх, як слупы на панадворках, і таму былі вузейшыя за ніжнія і сярэднія, якія на зямлі.</verse>
				<verse number="7">А мур, які звонку ўздоўж пакояў у накірунку вонкавага панадворку насупраць пакояў, [меў] даўжыню ў пяцьдзясят локцяў.</verse>
				<verse number="8">Бо даўжыня пакояў, якія пры вонкавым панадворку, — пяцьдзясят локцяў, а тых, што перад Сьвятыняй — сто локцяў.</verse>
				<verse number="9">А пад тымі пакоямі — праход ад усходу, калі ўваходзіць у іх з вонкавага панадворку.</verse>
				<verse number="10">На шырыню муру панадворку шляхам на поўдзень перад адгароджанай прасторай і перад будынкам — пакоі.</verse>
				<verse number="11">І дарога перад імі, як [уваход] у пакоі, якія на шляху на поўнач, як у даўжыню, так і ў шырыню, з усімі іхнімі выхадамі, уладкаваньнямі і ўваходамі.</verse>
				<verse number="12">А ўваходы ў пакоі, якія на шляху на поўдзень, былі як уваход на пачатку праходу, які перад адпаведным мурам, на шляху на ўсход, калі ўваходзіць у яго.</verse>
				<verse number="13">І сказаў ён мне: «Пакоі паўночныя і пакоі паўднёвыя, якія перад адгароджанай прасторай, гэта пакоі сьвятыя, дзе сьвятары, якія набліжаюцца да ГОСПАДА, спажываюць сьвятое сьвятых; там яны складаюць сьвятое сьвятых, ахвяры хлебныя, ахвяры за грэх і ахвяры аднагараджэньня, бо гэта месца сьвятое.</verse>
				<verse number="14">Калі сьвятары ідуць [пасьля служэньня], яны не павінны выходзіць з гэтага месца сьвятога на вонкавы панадворак, але там скінуць шаты свае, у якіх [спраўляюць] служэньне сваё, бо яны сьвятыя, і апрануць шаты іншыя, і [тады] наблізяцца да [месца, прызначанага] для народу».</verse>
				<verse number="15">І ён скончыў мераць унутраныя [будынкі] Дому [Божага], павёў мяне шляхам да брамы, зьвернутай на шлях на ўсход, і зьмераў з усіх бакоў наўкола.</verse>
				<verse number="16">Ён зьмераў бок усходні прутом меральным: пяцьсот прутоў прутом меральным наўкола.</verse>
				<verse number="17">Зьмераў бок паўночны: пяцьсот прутоў прутом меральным наўкола.</verse>
				<verse number="18">І зьмераў бок паўднёвы: пяцьсот прутоў прутом меральным.</verse>
				<verse number="19">І павярнуўся да заходняга боку, і намераў пяцьсот прутоў прутом меральным.</verse>
				<verse number="20">Ён зьмераў чатыры бакі. Мур быў з усіх бакоў наўкола даўжынёю ў пяцьсот і шырынёю ў пяцьсот [прутоў], каб аддзяліць сьвятое ад звычайнага.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="43">
				<verse number="1">І ён павёў мяне да брамы, брамы, якая была зьвернута на шлях на ўсход.</verse>
				<verse number="2">І вось слава Бога Ізраіля прыйшла па шляху з усходу, а голас Ягоны — быццам шум водаў вялікіх, і зямля сьвяцілася ад славы Ягонай.</verse>
				<verse number="3">І выгляд таго, што я бачыў, такі, як выгляд таго, што я бачыў, калі прыйшоў, каб зьнішчыць горад, выгляд такі, як выгляд таго, што я бачыў над ракой Кевар. І я ўпаў на аблічча маё.</verse>
				<verse number="4">І слава ГОСПАДА ўвайшла ў Дом [Божы] праз браму, якая была скіраваная на шлях на ўсход.</verse>
				<verse number="5">І падняў мяне дух, і завёў на ўнутраны панадворак. І вось слава ГОСПАДА напоўніла Дом.</verse>
				<verse number="6">І я пачуў Таго, Хто прамовіў да мяне з Дому [Божага], а той муж стаяў каля мяне.</verse>
				<verse number="7">І Ён сказаў мне: «Сыне чалавечы, [гэта] месца пасаду Майго, месца стопаў ног Маіх, дзе Я буду вечна жыць сярод сыноў Ізраіля. І больш не апаганіць дом Ізраіля імя Маё сьвятое, яны і валадары іхнія распустаю сваёю і парэшткамі валадароў сваіх на ўзгорках іхніх.</verse>
				<verse number="8">Яны паставілі парог свой каля парогу Майго, і вушакі свае каля вушакоў Маіх, так што [толькі] сьцяна была паміж Мною і імі, і апаганілі яны імя Маё сьвятое брыдотамі сваімі, якія рабілі, і Я вынішчыў іх у гневе Маім.</verse>
				<verse number="9">Цяпер няхай яны аддаляць ад Мяне распусту сваю і парэшткі валадароў сваіх, і Я буду жыць сярод іх навякі.</verse>
				<verse number="10">А ты, сыне чалавечы, паведамі дому Ізраіля пра Дом гэты, і яны будуць саромецца беззаконьняў сваіх, і няхай зьмераюць [памеры] ўзору гэтага.</verse>
				<verse number="11">І калі яны будуць саромецца з прычыны ўсяго, што зрабілі, паведамі ім выгляд Дому гэтага і ўладкаваньне яго, выхады ягоныя і ўваходы ягоныя, і ўсе рысункі ягоныя, і ўсе правілы ягоныя, і ўсе пастановы ягоныя, і ўсе законы ягоныя, і запішы іх перад вачыма іхнімі, каб яны трымаліся ўсіх рысункаў гэтых і ўсіх пастановаў гэтых, і выканалі іх».</verse>
				<verse number="12">Гэта закон Дому [Божага]: На вяршыні гары ўвесь абшар з усіх бакоў наўкола — Сьвятое сьвятых. Вось гэта закон Дому гэтага.</verse>
				<verse number="13">А гэта памеры ахвярніка ў локцях, лічачы локаць па адным локці і адной далоні. Аснова [ягоная] — локаць і шырыня локаць, а абрамаваньне на краі ягоным кругом — адна пядзя. Гэта вышыня ахвярніка:</verse>
				<verse number="14">ад асновы на зямлі да ніжняга абрамаваньня — два локці, а шырыня — адзін локаць, а ад малога абрамаваньня да вялікага абрамаваньня — чатыры локці, а шырыня — локаць.</verse>
				<verse number="15">Вогнішча [на ахвяры] — чатыры локці, і з вогнішча ўгару — чатыры рагі.</verse>
				<verse number="16">Вогнішча [было] дванаццаць [локцяў] даўжыні і дванаццаць [локцяў] шырыні, чатырохкутнае, на чатыры свае бакі [роўнае].</verse>
				<verse number="17">Абрамаваньне — чатырнаццаць [локцяў] даўжыні і чатырнаццаць [локцяў] шырыні на чатыры бакі свае, а ўзьмежак, які вакол яго, — палову локця, а аснова ягоная — локаць наўкола. А прыступкі ягоныя скіраваныя на ўсход.</verse>
				<verse number="18">І Ён сказаў мне: «Сыне чалавечы, гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вось пастановы адносна ахвярніка на дзень, калі ён будзе пабудаваны, каб на ім складаць цэласпаленьні і каб акрапляць яго крывёй.</verse>
				<verse number="19">І ты дасі сьвятарам лявітам, якія з насеньня Цадока і маюць набліжацца да Мяне, кажа Госпад ГОСПАД, каб служыць Мне, бычка, сына ялаўкі, як [ахвяру] за грэх.</verse>
				<verse number="20">І возьмеш крыві ягонай, і пакропіш ёю чатыры рагі ахвярніка, і чатыры рагі абрамаваньня і ўзьмежак наўкола, і ачысьціш яго, і будзеш перамольваць [за яго].</verse>
				<verse number="21">І возьмеш бычка ахвяры за грэх, і спаліш яго на вызначаным месцы Дому [Божага] па-за [месцам] сьвятым.</verse>
				<verse number="22">А на другі дзень ахвяруеш казла без заганы як ахвяру за грэх, і ачысьціш ахвярнік так, як ачысьцілі яго, [ахвяроўваючы] бычка.</verse>
				<verse number="23">І калі скончыш ачышчэньне, ахвяруеш бычка, сына ялаўкі, без заганы, і барана спаміж авечак без заганы.</verse>
				<verse number="24">І ахвяруеш іх перад абліччам ГОСПАДА, і сьвятары кінуць на іх соль, і ахвяруюць іх як цэласпаленьне для ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="25">Сем дзён будзеш ахвяроўваць казла як ахвяру за грэх штодзень. І ахвяруеш бычка, сына ялаўкі, і барана спаміж авечак, без заганы.</verse>
				<verse number="26">Сем дзён будзеш перамольваць за ахвярнік, і ачышчаць яго, і будуць напоўненыя рукі [сьвятароў].</verse>
				<verse number="27">І скончацца тыя дні, і станецца ў восьмы дзень і пазьней, што сьвятары будуць ахвяроўваць на ахвярніку цэласпаленьні вашыя і ахвяры мірныя вашыя, і Я буду для вас спагадны, кажа Госпад ГОСПАД».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="44">
				<verse number="1">І завярнуў мяне на шлях зьнешняй брамы [месца] сьвятога, скіраванай на ўсход, і яна была замкнёная.</verse>
				<verse number="2">І сказаў мне ГОСПАД: «Брама гэтая будзе замкнёная, і ня будзе адчыняцца, і ніводзін чалавек ня ўвойдзе праз яе, бо ГОСПАД, Бог Ізраіля, увайшоў праз яе, і яна будзе замкнёная.</verse>
				<verse number="3">Князь, [толькі] князь будзе сядзець у ёй, каб спажываць хлеб перад абліччам ГОСПАДА. Шляхам праз прысенкі пры браме ўвойдзе і тым самым шляхам выйдзе».</verse>
				<verse number="4">І завёў мяне шляхам брамы паўночнай перад аблічча Дому [Божага], і я ўбачыў, і вось, слава ГОСПАДА напоўніла Дом ГОСПАДА, і я ўпаў на аблічча маё.</verse>
				<verse number="5">І сказаў мне ГОСПАД: «Сыне чалавечы, зьвярні сэрца тваё, і пабач вачыма тваімі, і паслухай вушамі тваімі ўсё, што Я скажу табе адносна ўсіх пастановаў Дому ГОСПАДА і адносна ўсіх законаў ягоных, і зьвярні сэрца тваё на ўсе ўваходы ў Дом гэты і на ўсе выхады з [месца] сьвятога.</verse>
				<verse number="6">І скажаш да бунтаўнікоў, да дому Ізраіля: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Хопіць ужо ўсіх брыдотаў вашых, дом Ізраіля.</verse>
				<verse number="7">Вы ўвялі чужынцаў, неабрэзаных сэрцам і неабрэзаных целам, каб яны былі ў сьвятыні Маёй, і паганілі Дом Мой, калі складалі ў ахвяру хлеб Мой, тлушч і кроў; і парушылі запавет Мой брыдотамі сваімі,</verse>
				<verse number="8">і не пільнавалі служэньня сьвятога Майго, і паставілі іх пільнаваць варту Маю ў сьвятыні Маёй.</verse>
				<verse number="9">Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Ніводзін чужынец, неабрэзаны сэрцам і неабрэзаны целам, ня ўвойдзе ў сьвятыню Маю, ніводзін чужынец, які сярод сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="10">Нават тыя лявіты, якія аддаліліся ад Мяне, калі блукаў Ізраіль, калі адступіў ад Мяне, [ідучы] за ідаламі сваімі, яны панясуць беззаконьне сваё.</verse>
				<verse number="11">І будуць яны ў сьвятыні Маёй служыць як вартаўнікі пры брамах Дому гэтага і абслугоўваць Дом гэты, яны будуць забіваць [ахвяры] цэласпаленьня і ахвяры крывавыя для народу, і будуць стаяць перад імі, каб служыць ім.</verse>
				<verse number="12">За тое, што яны служылі ім перад абліччам ідалаў іхніх і сталіся для дому Ізраіля прычынай беззаконьня, Я ўзьняў руку Маю супраць іх, кажа Госпад ГОСПАД, і яны панясуць беззаконьні свае.</verse>
				<verse number="13">І яны не наблізяцца да Мяне, каб быць сьвятарамі для Мяне і каб набліжацца да ўсіх сьвятасьцяў Маіх, да Сьвятога Сьвятых, і будуць насіць ганьбу сваю і брыдоты свае, якія ўчынілі.</verse>
				<verse number="14">І Я прызначу іх вартаўнікамі на варце Дому гэтага, да ўсякіх працаў і да ўсяго, што трэба будзе зрабіць у ім.</verse>
				<verse number="15">Але сьвятары лявіты, сыны Цадока, якія вартавалі варту сьвятыні Маёй, калі сыны Ізраіля адыйшлі ад Мяне, яны наблізяцца да Мяне, каб служыць Мне і стаяць перад абліччам Маім, каб ахвяроўваць Мне тлушч і кроў, кажа Госпад ГОСПАД.</verse>
				<verse number="16">Яны будуць уваходзіць у сьвятыню Маю, і яны будуць набліжацца да стала Майго, каб служыць Мне і вартаваць варту Маю.</verse>
				<verse number="17">І станецца, калі яны будуць уваходзіць у брамы ўнутранага панадворку, яны апрануць шаты ільняныя; няхай не апранаюць на сябе воўну, калі вартуюць пры брамах унутранага панадворку і ў Доме гэтым.</verse>
				<verse number="18">Турбаны ільняныя будуць на галовах іхніх і порткі ільняныя будуць на сьцёгнах іхніх. Ня будуць яны падпярэзвацца, каб не пацець.</verse>
				<verse number="19">А калі будуць выходзіць на вонкавы панадворак, на панадворак вонкавы да народу, яны здымуць шаты свае, у якіх яны служылі, і пакладуць у пакоях сьвятых, і апрануць іншыя шаты, каб не асьвячаць народ, [дакранаючыся] шатамі сваімі.</verse>
				<verse number="20">І галавы сваёй яны ня будуць галіць, і ня будуць запускаць [доўгіх] валасоў, але, стрыгучы, будуць стрыгчы галовы свае.</verse>
				<verse number="21">І ня будзе піць віна кожны сьвятар, калі будуць уваходзіць на ўнутраны панадворак.</verse>
				<verse number="22">І ўдавы або пакінутай ня возьмуць яны за жонку, але толькі дзяўчыну з насеньня дому Ізраіля ці ўдаву, якая стала ўдавой па мужу сьвятару.</verse>
				<verse number="23">І яны будуць навучаць народ Мой [адрозьніваць] паміж тым, што сьвятое, і тым, што звычайнае, і будуць вучыць [адрозьніваць] паміж тым, што нячыстае? і тым, што чыстае.</verse>
				<verse number="24">У справах спрэчных яны стануць, каб судзіць у судзе і судом Маім, судзячы, судзіць іх. І будуць захоўваць закон Мой і пастановы Мае ў-ва ўсіх урачыстасьцях Маіх і суботы Мае будуць сьвяціць.</verse>
				<verse number="25">І да мёртвага чалавека не падыйдуць, каб не занячысьціцца, толькі дзеля бацькі, маці, сына, дачкі, брата і сястры, якая ня мела мужа, могуць яны занячысьціцца.</verse>
				<verse number="26">А пасьля ачышчэньня ягонага адлічаць яму яшчэ сем дзён.</verse>
				<verse number="27">І ў дзень, калі ён увойдзе ў сьвятыню, на ўнутраны панадворак, каб служыць у сьвятыні, ён ахвяруе за грэх свой, кажа Госпад ГОСПАД.</verse>
				<verse number="28">І [гэта] будзе ім за спадчыну: Я — спадчына іхняя, і не дасьцё ім уласнасьці ў Ізраілі, бо Я —уласнасьць іхняя.</verse>
				<verse number="29">Ахвяры хлебныя, ахвяры за грэх і ахвяры аднагараджэньня будуць яны спажываць, і ўсё, што пад клятваю ў Ізраілі, будзе іхнім.</verse>
				<verse number="30">І найлепшае з усіх пяршынаў, і кожны дар, усё спаміж дароў вашых будзе для сьвятароў. І найлепшае цеста вашае дайце сьвятарам, каб дабраславенства супачывала на доме вашым.</verse>
				<verse number="31">Аніякай падліны і таго, што разьдзёртае, ці з птушак, ці з быдла ня будуць есьці сьвятары.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="45">
				<verse number="1">Калі будзеце кідаць жэрабя пра зямлю на спадчыну, выдзеліце сьвяты дар для ГОСПАДА з зямлі, даўжынёю на дваццаць пяць тысячаў [прутоў] і ў шырынёю на дваццаць тысячаў [прутоў]. Ён сьвяты ў-ва ўсім абшары сваім наўкола.</verse>
				<verse number="2">З гэтага да сьвятыні будзе [належаць] чатырохкутнік пяцьсот на пяцьсот [прутоў] наўкола, а на пяцьдзясят локцяў вакол будзе вольнае месца.</verse>
				<verse number="3">А з гэтага абсягу адмераеш [абшар] даўжынёю ў дваццаць пяць тысячаў [прутоў] і шырынёю ў дзесяць тысячаў [прутоў], і на ім будзе сьвятыня, Сьвятое Сьвятых.</verse>
				<verse number="4">Гэта сьвятая [частка] зямлі; яна будзе для сьвятароў, якія служаць пры сьвятыні, якія набліжаюцца, каб служыць ГОСПАДУ; і будзе гэта для іх месца на дамы і [месцам] сьвятым для сьвятыні.</verse>
				<verse number="5">І [абшар] даўжынёю ў дваццаць пяць тысячаў [прутоў] і шырынёю ў дзесяць тысячаў [прутоў] будзе для лявітаў, якія служаць пры Доме гэтым; для іх на ўласнасьць дваццаць пакояў.</verse>
				<verse number="6">А на ўласнасьць гораду дасьцё [абшар] шырынёю ў пяць тысячаў [прутоў] і даўжынёй у дваццаць пяць тысячаў [прутоў], насупраць сьвятой часткі. Гэта будзе для ўсяго дому Ізраіля.</verse>
				<verse number="7">А для князя [будзе абшар] па абодвух баках часткі сьвятой і ўласнасьці гораду ўздоўж часткі сьвятой і ўздоўж уласнасьці горада з боку заходняга на захад і з боку ўсходняга на ўсход, і даўжыня такая, як частка [калена] ад мяжы заходняй да мяжы ўсходняй.</verse>
				<verse number="8">Гэта зямля будзе яму на ўласнасьць у Ізраілі, і ня будуць больш уціскаць князі народ Мой, але дадуць зямлю дому Ізраіля паводле каленаў ягоных.</verse>
				<verse number="9">Гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Досыць вам, князі Ізраіля! Кіньце гвалт і прыгнёт, а чыніце суд і праведнасьць! Пакіньце выганяць [з зямлі] народ Мой, кажа Госпад ГОСПАД”.</verse>
				<verse number="10">Няхай у вас будзе вага справядлівая, эфа справядлівая і бат справядлівы.</verse>
				<verse number="11">Эфа і бат няхай будуць аднолькавай меры, так, каб бат меў дзясятую частку гомара і эфа мела дзясятую частку гомара. Паводле гомара будзе мера іхняя.</verse>
				<verse number="12">Сыкль [мае мець] дваццаць гэраў; дваццаць сыкляў, дваццаць пяць сыкляў і пятнаццаць сыкляў няхай будзе для вас міна.</verse>
				<verse number="13">Гэта ёсьць дар, які вы будзеце прыносіць: шостую частку эфы з гомару пшаніцы і шостую частку эфы з гомару ячменю.</verse>
				<verse number="14">І пастанова пра алей адносна бату алею — дзясятая частка бату з кору, дзесяць батаў — гомар, бо дзесяць батаў — гомар.</verse>
				<verse number="15">І адно ягня з двухсот авечак з пашаў Ізраіля — на ахвяру хлебную, на цэласпаленьне і ахвяру мірную, каб ачысьціць іх, кажа Госпад ГОСПАД.</verse>
				<verse number="16">Увесь народ зямлі гэтай будзе дары гэтыя даваць князю Ізраіля.</verse>
				<verse number="17">А князь мае рупіцца пра цэласпаленьне, ахвяру хлебную і вадкую на сьвяты, маладзікі, суботы і на ўсе ўрачыстасьці дому Ізраіля. Ён робіць ахвяру за грэх, ахвяру хлебную, цэласпаленьні і ахвяры мірныя, каб ачысьціць дом Ізраіля.</verse>
				<verse number="18">Гэта кажа Госпад ГОСПАД. У першым [месяцы], у першы [дзень] месяца возьмеш бычка, сына ялаўкі, без заганы, і ачысьціш сьвятыню.</verse>
				<verse number="19">І возьме сьвятар кроў ахвяры за грэх і пакрапіць ёй вушакі [дзьвярэй] Дому [Божага], чатыры рагі абрамаваньня ахвярніку, вушакі брамы ўнутранага панадворку.</verse>
				<verse number="20">І так зробіш у сёмы [дзень першага] месяца, за кожнага, хто саграшыў праз няўвагу або бязглуздасьць, і ачысьціце Дом [Божы].</verse>
				<verse number="21">У першым [месяцы], у чатырнаццаты дзень месяца будзе ў вас Пасха, сьвята сямідзённае, калі будзеце есьці праснакі.</verse>
				<verse number="22">І князь у той дзень складзе бычка як ахвяру за грэх, за сябе і за ўвесь народ зямлі.</verse>
				<verse number="23">І сем дзён сьвята ён будзе ахвяроўваць цэласпаленьне для ГОСПАДА, сем бычкоў, сем бараноў без заганы штодзень сем дзён, і як ахвяру за грэх штодзень аднаго казла.</verse>
				<verse number="24">І складзе ахвяру хлебную, эфу на бычка і эфу на барана, і гін алею на эфу.</verse>
				<verse number="25">У сёмым [месяцы], у пятнаццаты дзень месяца ў сьвята будзе ён ахвяроўваць сем дзён як ахвяру за грэх, так і цэласпаленьне, як ахвяру хлебную, так і алей.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="46">
				<verse number="1">Гэта кажа Госпад ГОСПАД: Брама ўнутранага панадворку, зьвернутая на ўсход, будзе замкнёная шэсьць дзён працы, а ў дзень адпачынку будзе адчыненая, і ў дзень маладзіка будзе адчыненая.</verse>
				<verse number="2">І ўвойдзе князь праз прысенкі брамы звонку, і стане каля вушакоў брамы. І складуць сьвятары цэласпаленьне і ахвяру мірную, а ён паклоніцца на парозе брамы, і выйдзе, а брама ня будзе замкнёная аж да вечара.</verse>
				<verse number="3">І будзе пакланяцца народ зямлі пры ўваходзе брамы гэтай у суботы і ў маладзікі перад абліччам ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="4">І цэласпаленьне, якое князь складзе для ГОСПАДА ў дзень суботы — шэсьць ягнятаў без заганы і баран без заганы.</verse>
				<verse number="5">І ахвяра хлебная — эфа на барана, а на ягнятаў ахвяра хлебная — колькі дасьць рука ягоная, і гін алею на эфу.</verse>
				<verse number="6">А ў дзень маладзіка няхай будзе бычок, сын ялаўкі, без заганы, шэсьць ягнятаў і баран без заганы.</verse>
				<verse number="7">І эфу на бычка, і эфу на барана складзе ён як ахвяру хлебную, а на ягнятаў — колькі дасьць рука ягоная, і гін алею на эфу.</verse>
				<verse number="8">А калі будзе прыходзіць князь, ён увойдзе шляхам праз прысенкі брамы і выйдзе тым самым шляхам.</verse>
				<verse number="9">А калі народ зямлі ў час урачыстасьці будзе прыходзіць перад аблічча ГОСПАДА, той, хто прыйшоў шляхам праз браму паўночную, каб пакланіцца, выйдзе шляхам праз браму паўднёвую, а хто ўвайшоў шляхам праз браму паўднёвую, выйдзе шляхам праз браму паўночную. Ніхто ня вернецца шляхам праз тую браму, праз якую ўвайшоў, але выйдзе праз супрацьлеглую.</verse>
				<verse number="10">І князь [будзе] пасярод іх. Калі яны ўваходзяць, і ён увойдзе, і калі яны выходзяць, і ён выйдзе.</verse>
				<verse number="11">У сьвяты і ўрачыстасьці будзе ахвяра хлебная — эфа на бычка і эфа на барана; а на ягнятаў — колькі дасьць рука ягоная, і гін алею на эфу.</verse>
				<verse number="12">А калі князь зробіць дар дабраахвотны, ці цэласпаленьне, ці ахвяру мірную дар дабраахвотны для ГОСПАДА, няхай адчыняць яму браму, зьвернутую на ўсход, і няхай ён складзе цэласпаленьне сваё і ахвяру мірную сваю так, як гэта робіць у дзень суботы, і выйдзе, і замкнуць браму пасьля адыходу ягонага.</verse>
				<verse number="13">І ягня аднагадовае без заганы складзеш як цэласпаленьне штодзень для ГОСПАДА, кожную раніцу будзеш складаць яго.</verse>
				<verse number="14">А як ахвяру хлебную пры ім кожную раніцу складзеш адну шостую эфы і адну трэцюю гіну алею, каб акрапіць найлепшую муку як ахвяру хлебную для ГОСПАДА. [Гэта] пастанова вечная, назаўсёды.</verse>
				<verse number="15">І будуць складаць ягня і ахвяру хлебную, і алей кожную раніцу, цэласпаленьне заўсёднае.</verse>
				<verse number="16">Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Калі князь дасьць дар аднаму з сыноў сваіх са спадчыны сваёй, гэта будзе належаць сынам ягоным, гэта ўласнасьць іхняя ў спадчыну.</verse>
				<verse number="17">А калі ён дасьць дар з уласнасьці сваёй аднаму са слугаў сваіх, гэта будзе належаць да яго аж да году вызваленьня ягонага, і вернецца да князя. Толькі тая ўласнасьць, якую ён [даў] сынам сваім, для іх будзе.</verse>
				<verse number="18">І ня возьме князь са спадчыны народу, забіраючы ў іх уласнасьць іхнюю. З уласнасьці сваёй ён дасьць спадчыну сынам сваім, каб ніхто з народу Майго ня быў пазбаўлены ўласнасьці сваёй”».</verse>
				<verse number="19">І ён правёў мяне праз уваход, які з боку ад брамы, у пакоі сьвятыя для сьвятароў, якія зьвернутыя на поўнач. І вось, там месца ў найдалейшым баку з заходняга боку.</verse>
				<verse number="20">І ён сказаў мне: «Гэта месца, дзе сьвятары будуць варыць ахвяры аднагараджэньня і ахвяры за грэх, дзе будуць пячы ахвяры хлебныя, каб не выносіць іх на вонкавы панадворак, асьвячаючы [гэтым] народ».</verse>
				<verse number="21">І ён завёў мяне на вонкавы панадворак, і правёў мяне каля чатырох кутоў панадворку. І вось, панадворкі ў кожным куце панадворку.</verse>
				<verse number="22">У чатырох кутах панадворку [былі] малыя панадворкі, даўжынёю ў сорак [локцяў] і шырынёю ў трыццаць [локцяў]. Усе чатыры мелі той самы памер.</verse>
				<verse number="23">І мур кругом тых чатырох з усіх бакоў, а ніжэй, пры муры, былі вогнішчы наўкола.</verse>
				<verse number="24">І ён сказаў мне: «Гэта дом на гатаваньне, дзе будуць варыць тыя, якія служаць пры Доме гэтым, ахвяры народу».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="47">
				<verse number="1">І ён завёў мяне да ўваходу ў Дом [Божы]. І вось вада выцякала з-пад парогу Дому [Божага] на ўсход, бо пярэдні бок Дому гэтага [быў] на ўсход; а вада выцякала з-пад правага боку Дому, з паўднёвага боку ад ахвярніка.</verse>
				<verse number="2">І ён вывеў мяне шляхам праз браму паўночную і павёў мяне звонку вакол да вонкавай брамы шляхам, скіраваным на ўсход. І вось вада выцякала з-пад правага боку Дому.</verse>
				<verse number="3">І выйшаў той муж на ўсход, і шнур [меральны] ў руцэ ягонай. І ён адмерыў тысячу локцяў, і перавёў мяне праз ваду, і вада [была] да костак.</verse>
				<verse number="4">І ён адмерыў тысячу [локцяў], і перавёў мяне праз ваду, і вада была да каленяў. І ён адмерыў тысячу [локцяў], і перавёў мяне, і вада была да паясьніцы.</verse>
				<verse number="5">І ён адмерыў тысячу [локцяў], [і быў] струмень, праз які ня мог я перайсьці, бо вада ўзьнялася, [і стала] вада для плаваньня, струмень, праз які нельга перайсьці.</verse>
				<verse number="6">І ён сказаў мне: «Ці ты бачыў [гэта], сыне чалавечы?» І ён павёў мяне, і завёў на бераг струмяня гэтага.</verse>
				<verse number="7">Калі я вярнуўся, вось, з абодвух бакоў на беразе струмяня вельмі шмат дрэваў.</verse>
				<verse number="8">І ён сказаў мне: «Вада гэтая цячэ на абшар усходні, і зыходзіць на стэп, упадае ў Мора [Салёнае], і разьліваецца ў моры, і воды тыя становяцца здаровымі.</verse>
				<verse number="9">І станецца, што ўсякая душа жывая, якая там множыцца, куды толькі прыйдзе струмень гэты, будзе жыць, і будзе там вельмі шмат рыбы, бо куды дацякуць тыя воды, там [усё] будзе аздароўлена і будзе жыць усё там, куды дацячэ струмень гэты</verse>
				<verse number="10">І станецца, што будуць над імі стаяць рыбакі, ад Эн-Геды аж да Эн-Эгляіму, будзе гэта месца на стаўленьне сетак, і будуць там рыбы паводле гатунку свайго, як рыбы з Мора Вялікага, [будзе] вельмі шмат.</verse>
				<verse number="11">Але балоты ягоныя і затокі ягоныя ня будуць аздароўлены, бо яны дадзеныя для солі.</verse>
				<verse number="12">А пры струмяні на беразе ягоным з аднаго і другога боку будуць расьці ўсялякія дрэвы пладовыя, і лісьце іхняе ня зьвяне, і плады іхнія ня спыняцца, кожны месяц будуць яны радзіць новыя [плады], бо воды гэтыя выходзяць са сьвятыні. І будуць плады іхнія на ежу, а лісьце іхняе — на лекі».</verse>
				<verse number="13">Гэта кажа Госпад ГОСПАД: «Гэта мяжа, у якой вы ўспадкаеміце зямлю для дванаццаці каленаў Ізраіля. Язэп [будзе мець] дзьве часткі.</verse>
				<verse number="14">І вы ўспадкаеміце яе, кожны так, як брат ягоны, бо Я ўзьняў руку Маю, што дам яе бацькам вашым. І будзе зямля гэтая для вас у спадчыну.</verse>
				<verse number="15">Гэта межы зямлі: з паўночнага боку ад Мора Вялікага ў накірунку да Хэтлёну, як ісьці ў Цэдаду,</verse>
				<verse number="16">Хамат, Бэроту і Сібраім, якія паміж мяжой Дамаску і мяжой Хамату, Хацар-Гатыхону, які на мяжы Хаўрану.</verse>
				<verse number="17">І будзе мяжа ад Мора да Хацар-Энону, паўночная мяжа Дамаску і мяжа Хамату на поўначы. Гэта бок паўночны.</verse>
				<verse number="18">А з боку ўсходняга — паміж Хаўранам і Дамаскам, паміж Гілеадам і зямлёй Ізраіля, па Ярдану мяжу аж да Мора Усходняга вы будзеце мерыць. Гэта бок усходні.</verse>
				<verse number="19">А з боку паўднёвага ў правы бок — ад Тамару аж да водаў Мэрывот-Кадэшу, уздоўж ручая да Мора Вялікага. Гэта бок паўднёвы з правага боку ў бок Нэгеву.</verse>
				<verse number="20">А з боку заходняга — Мора Вялікае ад мяжы аж да месца насупраць уваходу ў Хамат. Гэта бок заходні.</verse>
				<verse number="21">І вы падзеліце зямлю гэтую для сябе паводле дванаццаці каленаў Ізраіля.</verse>
				<verse number="22">І станецца, што вы падзеліце яе жэрабем на спадчыну для вас і для прыхадняў, якія жывуць сярод вас і якія нарадзілі сыноў сярод вас, і будуць яны для вас як тутэйшыя сярод сыноў Ізраіля, разам з вамі яны кінуць жэрабя пра спадчыну сярод каленаў Ізраіля.</verse>
				<verse number="23">І станецца, што ў тым калене, у якім жыве прыхадзень, дасьцё яму спадчыну ягоную, кажа Госпад ГОСПАД.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="48">
				<verse number="1">Вось імёны каленаў. Ад канца паўночнага ў бок шляху на Хэтлён, як ісьці да Хамату, да Хацар-Энону, на мяжы Дамаску, на поўначы ў бок Хамату, ад усходу да захаду, — частка Дана.</verse>
				<verse number="2">А пры мяжы Дана ад боку ўсходняга да боку заходняга — частка Асэра.</verse>
				<verse number="3">А пры мяжы Асэра ад боку ўсходняга да боку заходняга — частка Нэфталі.</verse>
				<verse number="4">А пры мяжы Нэфталі ад боку ўсходняга да боку заходняга — частка Манасы.</verse>
				<verse number="5">А пры мяжы Манасы ад боку ўсходняга да боку заходняга — частка Эфраіма.</verse>
				<verse number="6">А пры мяжы Эфраіма ад боку ўсходняга да боку заходняга — частка Рубэна.</verse>
				<verse number="7">А пры мяжы Рубэна ад боку ўсходняга да боку заходняга — частка Юды.</verse>
				<verse number="8">А пры мяжы Юды ад боку ўсходняга да боку заходняга будзе дар, які вы прынясеце, [частка] шырынёю ў дваццаць пяць тысячаў [прутоў] і даўжынёю як адна з частак [каленаў] ад боку ўсходняга да боку заходняга, і будзе сьвятыня на сярэдзіне яе.</verse>
				<verse number="9">Гэта дар, які вы прынясеце для ГОСПАДА, даўжынёю ў дваццаць пяць тысячаў [прутоў] і шырынёю ў дзесяць тысячаў [прутоў].</verse>
				<verse number="10">І гэта будзе частка сьвятая для сьвятароў: на поўнач дваццаць пяць тысячаў [прутоў], на захад дзесяць тысячаў [прутоў], на ўсход дзесяць тысячаў [прутоў], на поўдзень дваццаць пяць тысячаў [прутоў], і будзе сьвятыня ГОСПАДА на сярэдзіне яе.</verse>
				<verse number="11">Для сьвятароў пасьвячоных з сыноў Цадока, якія пільнавалі служэньне Маё, якія не блукалі, калі блукалі сыны Ізраіля, як блукалі лявіты,</verse>
				<verse number="12">будзе частка са [сьвятога] дару зямлі, як сьвятое сьвятых, побач з часткаю лявітаў.</verse>
				<verse number="13">А лявіты маюць [частку] побач з часткай сьвятароў, даўжынёю ў дваццаць пяць тысячаў [прутоў] і шырынёю ў дзесяць тысячаў [прутоў], разам доўгая на дваццаць пяць тысячаў [прутоў] і шырокая на дзесяць тысячаў [прутоў].</verse>
				<verse number="14">Ня будуць прадаваць з яе нічога, і ня будуць замяняць, і ніхто не забярэ што найлепшае з зямлі гэтай, бо яна сьвятая для ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="15">А пяць тысячаў [прутоў], якія яшчэ засталіся з шырыні ў дваццаць пяць тысячаў [прутоў], будуць звычайныя, і будуць для гораду для засяленьня і на пашу, а горад будзе пасярэдзіне.</verse>
				<verse number="16">Вось памеры ягоныя: бок паўночны — чатыры тысячы пяцьсот [прутоў]; бок паўднёвы — чатыры тысячы пяцьсот [прутоў], бок усходні — чатыры тысячы пяцьсот [прутоў], бок заходні — чатыры тысячы пяцьсот [прутоў].</verse>
				<verse number="17">І будзе паша для гораду: на поўнач — дзьвесьце пяцьдзясят [прутоў], на поўдзень — дзьвесьце пяцьдзясят [прутоў], на ўсход — дзьвесьце пяцьдзясят [прутоў], на захад — дзьвесьце пяцьдзясят [прутоў].</verse>
				<verse number="18">А тое, што засталося з даўжыні насупраць часткі сьвятой, [мае] дзесяць тысячаў [прутоў] на ўсход і дзесяць тысячаў [прутоў] на захад. І будзе яно каля часткі сьвятой, і ўраджай ягоны будзе на хлеб для работнікаў гораду.</verse>
				<verse number="19">Будуць яго апрацоўваць работнікі гораду, якія з усіх каленаў Ізраіля.</verse>
				<verse number="20">Уся частка [сьвятая] будзе мець [памер] дваццаць пяць тысячаў [прутоў] на дваццаць пяць тысячаў [прутоў]; чатырохкутнік, прынесены як дар сьвяты з уласнасьці гораду.</verse>
				<verse number="21">А рэшта — для князя з аднаго і другога боку часткі сьвятой і ўласнасьці гораду, уздоўж тых дваццаці пяці тысячаў [прутоў] аж да мяжы ўсходняй, а на захадзе ўздоўж тых дваццаці пяці тысячаў [прутоў] аж да мяжы заходняй, насупраць частак каленаў, гэта для князя, і будзе частка сьвятая і сьвятыня пасярэдзіне.</verse>
				<verse number="22">Уласнасьць лявітаў і ўласнасьць гораду будзе пасярод таго, што належыць князю. Паміж мяжой Юды і мяжой Бэн’яміна будзе [частка] князя.</verse>
				<verse number="23">А рэшта каленаў: ад боку ўсходняга да боку заходняга — частка Бэн’яміна.</verse>
				<verse number="24">А пры мяжы Бэн’яміна ад боку ўсходняга да боку заходняга — частка Сымона.</verse>
				<verse number="25">А пры мяжы Сымона ад боку ўсходняга да боку заходняга — частка Ісахара.</verse>
				<verse number="26">А пры мяжы Ісахара ад боку ўсходняга да боку заходняга — частка Завулёна.</verse>
				<verse number="27">А пры мяжы Завулёна ад боку ўсходняга да боку заходняга — частка Гада.</verse>
				<verse number="28">А пры мяжы Гада з боку паўднёвага ў правы бок будзе мяжа ад Тамару да водаў Мэрывот-Кадэшу і ўздоўж ручая да Мора Вялікага.</verse>
				<verse number="29">Гэта зямля, якую падзеліце жэрабем як спадчыну паміж каленаў Ізраіля, і гэта часткі іхнія, кажа Госпад ГОСПАД.</verse>
				<verse number="30">І вось выхады з гораду. З боку паўночнага, які [мае] чатыры тысячы пяцьсот [прутоў] даўжыні,</verse>
				<verse number="31">брамы гораду [названыя] паводле імёнаў каленаў Ізраіля. Тры брамы з боку паўночнага: адна брама Рубэна, адна брама Юды і адна брама Левія.</verse>
				<verse number="32">З боку ўсходняга, які [мае] чатыры тысячы пяцьсот [прутоў], тры брамы: адна брама Язэпа, адна брама Бэн’яміна і адна брама Дана.</verse>
				<verse number="33">З боку паўднёвага, які [мае] чатыры тысячы пяцьсот [прутоў], тры брамы: адна брама Сымона, адна брама Ісахара і адна брама Завулёна.</verse>
				<verse number="34">З боку заходняга, які [мае] чатыры тысячы пяцьсот [прутоў], тры брамы: адна брама Гада, адна брама Асэра і адна брама Нэфталі.</verse>
				<verse number="35">Наўкола [горад] мае васямнаццаць тысячаў [прутоў]. А імя гораду будзе з таго дня: “ГОСПАД там!”»</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="27">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">У трэці год валадараньня Егаякіма, валадара Юды, прыйшоў Нэвухаднэцар, валадар Бабілону, да Ерусаліму і аблёг яго.</verse>
				<verse number="2">І аддаў Госпад у руку ягоную Егаякіма, валадара Юды, і частку начыньняў Дому Божага, і ён завёз іх у зямлю Шынэар у дом бога свайго, і ўнёс начыньні гэтыя ў скарбніцу бога свайго.</verse>
				<verse number="3">І сказаў валадар Ашпэназу, начальніку эўнухаў сваіх, каб ён прывёў з сыноў Ізраіля і з насеньня валадарскага і княскага,</verse>
				<verse number="4">юнакоў, якія ня маюць у сабе аніякай заганы, добры [маюць] выгляд, разумеюць усякую мудрасьць, і кемлівыя ў навучаньні, і здольныя да ведаў, каб яны мелі сілу стаяць у палацы валадарскім і каб навучыць іх кнігам і мове халдэйскай.</verse>
				<verse number="5">І вызначыў ім валадар на кожны дзень ежу валадарскую і віно, якое сам піў, каб гадаваць іх так тры гады, каб пасьля заканчэньня іх яны сталі перад абліччам валадара.</verse>
				<verse number="6">І былі сярод іх з сыноў Юды Данііл, Ананія, Мішаэль і Азарыя.</verse>
				<verse number="7">І даў ім начальнік эўнухаў імёны, даў [імя] Даніілу Бэльтэшацар, Ананію — Шадрах, Мішаэлю — Мэшах, а Азарыі — Авэд-Нэго.</verse>
				<verse number="8">І пастанавіў Данііл у сэрцы сваім, што ён ня будзе апаганьвацца ежаю валадарскаю і віном, якое ён піў; і ён прасіў начальніка эўнухаў, каб яму не апаганіцца.</verse>
				<verse number="9">І даў Бог Даніілу міласэрнасьць і спагаду перад абліччам начальніка эўнухаў.</verse>
				<verse number="10">І сказаў начальнік эўнухаў Даніілу: «Я баюся пана майго, валадара, які вызначыў для вас ежу і напоі. Бо калі ён убачыць, што абліччы вашыя марнейшыя, чым у [іншых] юнакоў вашага веку, тады вы наразіце на небяспеку галаву маю перад валадаром».</verse>
				<verse number="11">І сказаў Данііл наглядчыку, якога начальнік эўнухаў паставіў над Даніілам, Ананіем, Мішаэлем і Азарыем:</verse>
				<verse number="12">«Выспрабуй, калі ласка, слугаў тваіх дзён дзесяць; і няхай даюць нам гародніну, і мы будзем есьці, і ваду, і мы будзем піць.</verse>
				<verse number="13">І паглядзіш на выгляд наш і выгляд юнакоў, якія ядуць ежу валадара; і паводле таго, што ўбачыш, рабі са слугамі тваімі».</verse>
				<verse number="14">І ён паслухаў іх у гэтай справе, і выспрабоўваў іх дзесяць дзён.</verse>
				<verse number="15">І ў канцы дзесяці дзён выгляд іхні выяўвіўся лепшым і цела [іхняе было] здаравейшым, чым у юнакоў, якія елі ежу валадара.</verse>
				<verse number="16">І сталася, што наглядчык забіраў ад іх ежу і віно, якое яны мелі піць, і даваў ім гародніну.</verse>
				<verse number="17">І гэтым чатыром юнакам Бог даў веды і разуменьне кожнай кнігі і мудрасьці, а Данііл разумеў усякія відзежы і сны.</verse>
				<verse number="18">І пасьля заканчэньня дзён, калі валадар сказаў прывесьці іх, начальнік эўнухаў прывёў іх перад аблічча Нэвухаднэцара.</verse>
				<verse number="19">І гаварыў з імі валадар, і не знайшлося сярод іх усіх [такіх], як Данііл, Ананія, Мішаэль і Азарыя. І яны сталі перад абліччам валадара.</verse>
				<verse number="20">І ў-ва ўсіх справах мудрасьці і разуменьня, пра што валадар пытаўся ў іх, ён знайшоў іх у дзесяць разоў [лепшымі] за ўсіх варажбітоў і астролагаў, якія [былі] ў-ва ўсім валадарстве ягоным.</verse>
				<verse number="21">І Данііл быў [там] да першага году валадара Кіра.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">У другім годзе валадараньня Нэвухаднэцара сьніў Нэвухаднэцар сны, і дух ягоны стрывожыўся, і сон ягоны адыйшоў ад яго.</verse>
				<verse number="2">І сказаў валадар паклікаць варажбітоў, астролагаў, чараўнікоў і Халдэяў, каб распавялі валадару сны ягоныя. І яны прыйшлі, і сталі перад абліччам валадара.</verse>
				<verse number="3">І сказаў валадар ім: «Сьніў я сон, і стрывожыўся дух мой, бо [хачу] ведаць сон».</verse>
				<verse number="4">І гаварылі Халдэі валадару па-арамейску: «Валадару! Жыві на вякі! Раскажы сон слугам тваім, і яго значэньне мы патлумачым».</verse>
				<verse number="5">Адказаў валадар і сказаў Халдэям: «Слова адыйшло ад мяне. Але калі вы не паведаміце мне [мой] сон і значэньне ягонае, вы будзеце пасечаны [на кавалкі], і дамы вашыя будуць ператвораныя ў руіны.</verse>
				<verse number="6">А калі сон і значэньне ягонае патлумачыце, атрымаеце ад мяне дары, нагароду і ўшанаваньне вялікае. Дзеля гэтага сон і значэньне ягонае растлумачце мне».</verse>
				<verse number="7">Яны адказалі другі раз і сказалі: «Няхай раскажа валадар слугам тваім сон, і мы патлумачым значэньне ягонае».</verse>
				<verse number="8">Адказаў валадар і сказаў: «Ведаю дакладна, што вы цягнеце час, бо бачыце, што адыйшло ад мяне слова».</verse>
				<verse number="9">Але калі вы не паведаміце мне сон [мой], то адзін намер у вас, бо вы згадзіліся словы падманлівыя і фальшывыя казаць перада мною, пакуль ня пройдзе час. Дзеля гэтага раскажыце мне сон, і я даведаюся, што вы патлумачыце мне значэньне ягонае».</verse>
				<verse number="10">Адказалі Халдэі валадару і сказалі: «Няма на зямлі чалавека, які мог бы патлумачыць справу валадара. Дзеля гэтага ніякі валадар вялікі і магутны не патрабуе такога ў чараўніка, астролага і Халдэя.</verse>
				<verse number="11">А гэтая справа, якую валадар патрабуе, цяжкая, і няма нікога, хто мог бы выявіць яе перад валадаром, акрамя багоў, якія не жывуць з цялеснымі [людзьмі]».</verse>
				<verse number="12">З-за гэтага валадар загневаўся і зазалаваўся моцна, і сказаў выгубіць усіх мудрацоў бабілонскіх.</verse>
				<verse number="13">І пастанова выйшла, каб мудрацы былі забітыя, і шукалі Данііла і сяброў ягоных, каб забіць іх.</verse>
				<verse number="14">Тады Данііл зьвярнуўся з радаю і разумнасьцю да Арыёха, начальніка варты валадара, які выйшаў, каб забіваць мудрацоў бабілонскіх.</verse>
				<verse number="15">Ён адказаў і сказаў Арыёху, гетману валадара: «Чаму такі жорсткі загад валадара?» Тады Арыёх паведаміў гэтую справу Даніілу.</verse>
				<verse number="16">І Данііл пайшоў і прасіў валадара, каб той даў яму час, і ён патлумачыць валадару значэньне [сну].</verse>
				<verse number="17">І Данііл пайшоў у дом свой і паведаміў справу гэтую Ананіі, Мішаэлю і Азарыі, сябрам сваім,</verse>
				<verse number="18">каб яны прасілі літасьці ў Бога нябеснага адносна таямніцы гэтай, каб не загінулі Данііл і сябры ягоныя разам з рэштаю мудрацоў бабілонскіх.</verse>
				<verse number="19">Тады Даніілу ў відзежы начным была выяўлена таямніца, і Данііл дабраславіў Бога нябеснага.</verse>
				<verse number="20">Адказаў Данііл і сказаў: «Няхай будзе дабраслаўлёнае імя Божае ад веку і на вякі, бо мудрасьць і сіла ў Яго.</verse>
				<verse number="21">І Ён зьмяняе часы і поры, Ён скідае валадароў і ставіць валадароў, дае мудрасьць мудрым і веданьне тым, якія маюць розум.</verse>
				<verse number="22">Ён выяўляе глыбокае і схаванае; Ён ведае, што ў цемры, і сьвятло жыве з Ім.</verse>
				<verse number="23">Дзякую Табе і слаўлю Цябе, Божа бацькоў маіх, што мудрасьць і сілу Ты даў мне, а цяпер паведаміў мне тое, пра што прасілі мы ў Цябе, бо Ты паведаміў нам справу валадара».</verse>
				<verse number="24">Пасьля гэтага Данііл пайшоў да Арыёха, якога валадар прызначыў, каб ён выгубіў мудрацоў бабілонскіх. Ён прыйшоў і сказаў яму гэтак: «Не забівай мудрацоў бабілонскіх. Прывядзі мяне да валадара, і я патлумачу валадару значэнне [сну]».</verse>
				<verse number="25">Тады Арыёх з пасьпешнасьцю прывёў Данііла да валадара і сказаў яму гэтак: «Я знайшоў чалавека з сыноў палону, з Юдэяў, які паведаміць валадару значэньне [сну]».</verse>
				<verse number="26">Адказаў валадар і сказаў Даніілу, якога імя [было] Бэльтэшацар: «Ці ты можаш паведаміць мне сон, які я бачыў, і значэньне ягонае?»</verse>
				<verse number="27">Адказаў Данііл валадару і сказаў: «Таямніцу, якую валадар патрабуе, ня могуць патлумачыць валадару ані мудрацы, ані астролагі, ані чараўнікі, ані варажбіты.</verse>
				<verse number="28">Але ёсьць Бог у небе, Які выяўляе таямніцы, і Ён паведамляе валадару Нэвухаднэцару, што мае быць у канцы дзён. Сон твой і відзеж галавы тваёй на ложку тваім гэткія.</verse>
				<verse number="29">Да цябе, валадару, думкі твае на ложку тваім прыйшлі пра тое, што мае быць пасьля гэтага, і Той, Які выяўляе таямніцы, паказаў табе, што станецца.</verse>
				<verse number="30">Але мне таямніца гэтая выяўлена не з прычыны мудрасьці, што яна ёсьць у-ва мне больш, чым у-ва ўсіх, хто жыве, але дзеля таго, каб паведаміць валадару значэньне [сну] і каб ты мог ведаць думкі сэрца твайго.</verse>
				<verse number="31">Ты, валадару, глядзеў, і вось, адзін балван вялікі, балван вялізарны, і бляск ягоны надзвычайны. Ён стаяў перад табою, і выгляд ягоны [быў] страшны.</verse>
				<verse number="32">У балвана гэтага галава з чыстага золата, грудзі ягоныя і рамёны ягоныя — са срэбра, жывот ягоны і сьцёгны ягоныя — з медзі,</verse>
				<verse number="33">галёнкі ягоныя — з жалеза, стопы ягоныя — часткова з жалеза, а часткова з гліны.</verse>
				<verse number="34">Ты глядзеў, аж вось камень быў адарваны, але не рукамі, і ўдарыў [камень] у балвана, у стопы ягоныя з жалеза і гліны, і разьбіў іх.</verse>
				<verse number="35">Тады разьбіліся на кавалкі жалеза, гліна, медзь, срэбра і золата і сталіся як мякіна на таку летам, і вецер панёс іх, і ніякага сьледу не знайшлося пасьля іх. А камень, які ўдарыў балвана, стаў гарою вялізарнаю і напоўніў усю зямлю.</verse>
				<verse number="36">Гэтакі сон [быў], а значэньне ягонае [цяпер] раскажам перад валадаром.</verse>
				<verse number="37">Ты, валадару, — валадар валадароў, якому Бог нябесны даў валадарства, моц, сілу і славу.</verse>
				<verse number="38">І паўсюль, дзе жывуць сыны чалавечыя, зьвяры палявыя і птушкі нябесныя, Ён даў [іх] у руку тваю і паставіў цябе панам над усімі імі. Ты — гэта тая галава з золата.</verse>
				<verse number="39">А пасьля цябе паўстане іншае валадарства, ніжэйшае за цябе, і іншае трэцяе валадарства з медзі, якое будзе панаваць над усёю зямлёю.</verse>
				<verse number="40">А чацьвёртае валадарства будзе моцнае, як жалеза; бо як жалеза ломіць і крышыць усё, і як жалеза таўчэ ўсё, так яно зломіць і скрышыць [усё].</verse>
				<verse number="41">А тое, што ты бачыў стопы і пальцы часткова з гліны ганчарнай, а часткова з жалеза, [значыць, што] валадарства будзе падзеленае, і будзе ў ім нешта з моцнасьці жалеза, бо ты бачыў жалеза, зьмяшанае з глейкаю глінай.</verse>
				<verse number="42">І як пальцы ног часткова з жалеза, а часткова з гліны, так валадарства будзе часткова моцнае, а часткова крохкае.</verse>
				<verse number="43">І як ты бачыў жалеза, зьмяшанае з глейкаю глінай, так яны будуць зьмяшаныя насеньнем людзкім, але ня будуць злучаныя адно з адным, як жалеза не мяшаецца з глінаю.</verse>
				<verse number="44">А ў дні валадароў тых Бог нябесны паставіць валадарства, якое вечна ня будзе зьнішчана, і гэтае валадарства ня будзе пераходзіць да іншага народу; яно скрышыць і зруйнуе ўсе валадарствы, а само будзе стаяць на вякі;</verse>
				<verse number="45">бо ты бачыў, што ад гары быў адарваны камень, але не рукамі, і ён разьбіў жалеза, медзь, гліну, срэбра і золата. Бог вялікі паказаў валадару тое, што станецца пасьля. І сон гэты праўдзівы, і значэньне яго дакладнае».</verse>
				<verse number="46">Тады валадар Нэвухаднэцар упаў на аблічча сваё і пакланіўся Даніілу, і загадаў, каб прынесьлі яму дары і кадзіла.</verse>
				<verse number="47">Валадар адказаў Даніілу і сказаў: «Сапраўды, Бог ваш — Бог багоў і Гаспадар валадароў! Ён выяўляе таямніцы, бо ты змог выявіць таямніцу гэтую».</verse>
				<verse number="48">Тады валадар узьвялічыў Данііла і даў яму шмат вялікіх дароў, і зрабіў яго панам над усёй краінай Бабілонскай і галоўным начальнікам над усімі мудрацамі бабілонскімі.</verse>
				<verse number="49">І Данііл прасіў валадара, і ён паставіў над справамі краіны Бабілонскай Шадраха, Мэшаха і Авэд-Нэго, а Данііл [быў] пры браме валадарскай.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">Нэвухаднэцар валадар зрабіў балвана з золата, вышыня ягоная — шэсцьдзясят локцяў, а шырыня ягоная — шэсьць локцяў. Ён паставіў яго на раўніне Дура ў краіне Бабілонскай.</verse>
				<verse number="2">І Нэвухаднэцар валадар паслаў сабраць князёў, начальнікаў і ваяводаў, судзьдзяў, скарбнікаў, раднікаў, урадоўцаў і ўсіх кіраўнікоў акругаў, каб яны прыйшлі на асьвячэньне балвана, якога паставіў Нэвухаднэцар валадар.</verse>
				<verse number="3">Тады сабраліся князі, начальнікі і ваяводы, судзьдзі, скарбнікі, раднікі, урадоўцы і ўсе кіраўнікі акругаў на асьвячэньне балвана, якога паставіў Нэвухаднэцар валадар, і сталі яны перад балванам, якога паставіў Нэвухаднэцар валадар.</verse>
				<verse number="4">І весьнік голасна клікаў: «Вам паведамляецца, народы, плямёны і мовы!</verse>
				<verse number="5">У час, калі пачуеце гук трубы, жалейкі, арфы, ліры, псалтыра, дуды і ўсялякіх музычных інструмэнтаў, упадзіце і пакланіцеся балвану залатому, якога паставіў Нэвухаднэцар валадар.</verse>
				<verse number="6">А хто не ўпадзе і не паклоніцца, у той жа момант будзе кінуты ў сярэдзіну печы, якая палае вагнём».</verse>
				<verse number="7">Дзеля гэтага ў той час, калі ўсе народы пачулі гук трубы, жалейкі, арфы, ліры, псалтыра, дуды і ўсялякіх музычных інструмэнтаў, усе народы, плямёны і мовы ўпалі і пакланіліся балвану залатому, якога паставіў Нэвухаднэцар валадар.</verse>
				<verse number="8">Дзеля гэтага ў той момант наблізіліся [да валадара] мужы халдэйскія і абвінавацілі зласьліва Юдэяў.</verse>
				<verse number="9">Яны адказалі і сказалі Нэвухаднэцару валадару: «Валадару, жыві на вякі!</verse>
				<verse number="10">Ты, валадару, выдаў загад, каб кожны чалавек, які пачуе гук трубы, жалейкі, арфы, ліры, псалтыра, дуды і ўсялякіх музычных інструмэнтаў, упаў і пакланіўся балвану залатому.</verse>
				<verse number="11">А хто не ўпадзе і не паклоніцца, той будзе кінуты ў сярэдзіну печы, якая палае вагнём.</verse>
				<verse number="12">Ёсьць мужы Юдэйскія, якіх ты паставіў над справамі краіны Бабілонскай, Шадрах, Мэшах і Авэд-Нэго. Гэтыя мужы, валадару, не зважаюць на твой, валадару, загад, багам тваім ня служаць, і балвану залатому, якога ты паставіў, не пакланяюцца».</verse>
				<verse number="13">Тады Нэвухаднэцар у гневе і ў лютасьці сказаў прывесьці Шадраха, Мэшаха і Авэд-Нэго. Тады мужоў гэтых прывялі да валадара.</verse>
				<verse number="14">Адказаў Нэвухаднэцар і сказаў ім: «Ці праўда, Шадраху, Мэшаху і Авэд-Нэго, што вы багам маім ня служыце і балвану залатому, якога я паставіў, не пакланяецеся?</verse>
				<verse number="15">Цяпер ці вы гатовыя, каб у час, калі пачуеце гук трубы, жалейкі, арфы, ліры, псалтыра, дуды і ўсялякіх музычных інструмэнтаў, упасьці і пакланіцца балвану, якога я зрабіў? Але калі вы не паклоніцеся, у той жа момант будзеце кінутыя ў сярэдзіну печы, якая палае вагнём. І хто той Бог, Які выратуе вас з рук маіх?»</verse>
				<verse number="16">Адказалі Шадрах, Мэшах і Авэд-Нэго і сказалі валадару: «Нэвухаднэцару! Мы не патрабуем адказваць табе ў гэтай справе.</verse>
				<verse number="17">Калі Бог наш, Якому мы служым, можа выратаваць нас з печы, якая палае вагнём, Ён і з рукі тваёй, валадару, вызваліць.</verse>
				<verse number="18">А [нават] калі не [вызваліць], няхай будзе вядома табе, валадару, што багам тваім мы ня будзем служыць і балвану залатому, якога ты паставіў, ня будзем пакланяцца».</verse>
				<verse number="19">Тады Нэвухаднэцар напоўніўся гневам супраць Шадраха, Мэшаха і Авэд-Нэго, і выгляд аблічча ягонага зьмяніўся. Ён адказаў і сказаў, каб распалілі печ у сем разоў болей, чым была яна распаленая.</verse>
				<verse number="20">А ваярам-асілкам, якія [былі] ў войску ягоным, сказаў зьвязаць Шадраха, Мэшаха і Авэд-Нэго і ўкінуць у печ, якая палае вагнём.</verse>
				<verse number="21">Тады мужы гэтыя былі зьвязаныя ў плашчах іхніх, кашулях іхніх, турбанах іхніх і ў адзеньні іхнім і кінутыя ў сярэдзіну печы, якая палае вагнём.</verse>
				<verse number="22">А як слова валадара было жорсткае, печ была распалена надзвычайна, і мужоў тых, якія схапілі Шадраха, Мэшаха і Авэд-Нэго, забіла полымя вагню.</verse>
				<verse number="23">А гэтыя тры мужы, Шадрах, Мэшах і Авэд-Нэго, упалі зьвязаныя ў сярэдзіну печы, якая палае вагнём.</verse>
				<verse number="24">Тады Нэвухаднэцар валадар зьдзівіўся і ўстаў пасьпешліва, адказаў і сказаў раднікам сваім: «Ці ня трох мужоў зьвязаных мы кінулі ў сярэдзіну печы?» Яны адказалі і сказалі валадару: «Дакладна, валадару».</verse>
				<verse number="25">Ён адказаў і сказаў: «Але я бачу чатырох мужоў незьвязаных, якія ходзяць сярод вагню, і пашкоджаньня няма на іх, а выгляд чацьвёртага падобны да Сына Божага».</verse>
				<verse number="26">Тады наблізіўся Нэвухаднэцар да адтуліны печы, якая палае вагнём, і сказаў: «Шадраху, Мэшаху і Авэд-Нэго, слугі Таго, Хто ёсьць Богам Найвышэйшым, выйдзіце і прыйдзіце». Тады выйшлі Шадрах, Мэшах і Авэд-Нэго з сярэдзіны вагню.</verse>
				<verse number="27">І сабраліся начальнікі і раднікі валадара, і ўбачылі мужоў гэтых, што над целам іхнім агонь ня меў улады, і валасы галоваў іхніх не былі апаленыя, і плашчы іхнія не зьмяніліся, і паху вагню не было ад іх.</verse>
				<verse number="28">Адказаў Нэвухаднэцар і сказаў: «Дабраслаўлёны Бог Шадраха, Мэшаха і Авэд-Нэго, Які паслаў анёла Свайго і выратаваў слугаў Сваіх, якія спадзяваліся на Яго, і не паслухалі слова валадара, і аддалі целы свае, каб не служыць і не пакланяцца іншаму богу, акрамя Бога іхняга.</verse>
				<verse number="29">Дзеля гэтага я выдаю загад, каб усякі з народу, племені і мовы, хто скажа блюзьнерства на Бога Шадраха, Мэшаха і Авэд-Нэго, быў пасечаны на кавалкі, і дом ягоны будзе ператвораны ў руіну, бо няма іншага Бога, Які мог бы гэтак выратаваць».</verse>
				<verse number="30">Тады валадар узвысіў Шадраха, Мэшаха і Авэд-Нэго ў краіне Бабілонскай.</verse>
				<verse number="31">«Нэвухаднэцар, валадар — усім народам, плямёнам і мовам, якія жывуць на ўсёй зямлі: супакой ваш няхай памножыцца!</verse>
				<verse number="32">Знакі і цуды, якія ўчыніў мне Бог Найвышэйшы, даспадобы мне выявіць [вам].</verse>
				<verse number="33">Якія вялікія знакі Ягоныя, і якія магутныя цуды Ягоныя! Валадарства Ягонае — валадарства вечнае, і ўлада Ягоная — з пакаленьня ў пакаленьне!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">Я, Нэвухаднэцар, быў у супакоі ў доме маім і шчасьлівы ў палацы маім.</verse>
				<verse number="2">Я бачыў сон, і ён напалохаў мяне, і думкі на ложку маім, і відзежы галавы маёй устрывожылі мяне.</verse>
				<verse number="3">І ад мяне быў выдадзены загад прывесьці да мяне ўсіх мудрацоў Бабілонскіх, каб яны маглі патлумачыць мне значэньне сну.</verse>
				<verse number="4">Тады прыйшлі чараўнікі, астролягі, Халдэі і варажбіты, і я расказаў перад імі сон, але яны не патлумачылі мне значэньне ягонае.</verse>
				<verse number="5">І ў канцы прыйшоў да мяне Данііл, якога імя Бэльтэшацар паводле імя бога майго, і ў якім дух Сьвятога Бога, і я расказаў перад ім сон:</verse>
				<verse number="6">“Бэльтэшацару, начальнік чараўнікоў! Я ведаю, што ў табе Дух Сьвятога Бога, і ніякая таямніца ня цяжкая для цябе. Раскажы мне відзеж сну майго, які я бачыў, і значэньне ягонае.</verse>
				<verse number="7">А відзеж галавы маёй на ложку маім [такі]: я бачыў, вось, пасярод зямлі дрэва, і вышыня ягоная вялікая.</verse>
				<verse number="8">Дрэва вырасла і было моцнае, і вышыня ягоная дасягала неба, і было відаць яно аж да канца ўсёй зямлі.</verse>
				<verse number="9">Лісьце ягонае прыгожае, і пладоў ягоных шмат, і для ўсіх [ёсьць] ежа на ім; пад ім мелі цень зьвяры палявыя, а ў галінах ягоных жылі птушкі нябесныя, і ад яго жывілася кожнае цела.</verse>
				<verse number="10">Я бачыў у відзежах галавы маёй на ложку маім, і вось, Вартаўнік Сьвяты зыйшоў з неба;</verse>
				<verse number="11">Ён голасна клікаў і гэтак сказаў: “Сьсячыце дрэва і абсячыце галіны ягоныя, абтрасіце лісьце ягонае і рассыпце плады ягоныя. Няхай зьвяры зыйдуць з-пад яго, птушкі нябесныя — з галінаў ягоных.</verse>
				<verse number="12">Але пень каранёў ягоных пакіньце ў зямлі ў ланцугах мядзяных сярод зеляніны палявой. І няхай раса нябесная мочыць яго, і са зьвярамі частка ягоная ў траве зямлі.</verse>
				<verse number="13">Сэрца чалавечае няхай заменяць у яго і сэрца жывёлы няхай дадуць яму, і сем пораў няхай праміне пад ім.</verse>
				<verse number="14">Паводле пастановы вартаўнікоў загад гэты, і паводле слова Сьвятых вырак гэты, каб ведалі [ўсе] жывыя, што Найвышэйшы пануе над валадарствам чалавечым і дае яго, каму хоча, і найніжэйшага з людзей ставіць над ім”.</verse>
				<verse number="15">Гэты сон бачыў я, валадар Нэвухаднэцар. А ты, Бэльтэшацару, раскажы значэньне [ягонае], бо ўсе мудрацы валадарства майго не маглі патлумачыць мне значэньне, а ты можаш, бо Дух Сьвятога Бога ў табе”.</verse>
				<verse number="16">Тады Данііл, якога імя Бэльтэшацар, аслупянеў на момант адзін, і думкі ягоныя ўстрывожылі яго. Адказаў валадар і сказаў: “Бэльтэшацару, сон альбо значэньне ягонае няхай не трывожыць цябе”. Адказаў Бэльтэшацар і сказаў: “Пане мой, пане мой, няхай сон гэты [будзе] тым, якія ненавідзяць цябе, і значэньне ягонае —для ворагаў тваіх.</verse>
				<verse number="17">Дрэва, якое ты бачыў, якое вырасла і было моцнае, і вышыня ягоная дасягала неба, і было відаць яно на ўсёй зямлі,</verse>
				<verse number="18">і лісьце ягонае прыгожае, і пладоў ягоных шмат, і ежа для ўсіх [ёсьць] на ім, пад ім жылі зьвяры палявыя, і ў галінах ягоных птушкі нябесныя сяліліся, —</verse>
				<verse number="19">гэта ты, валадару, які вырас і стаў магутным, і вялікасьць твая вырасла і дасягнула неба, і ўлада твая — да канца зямлі.</verse>
				<verse number="20">А што валадар бачыў Вартаўніка Сьвятога, Які зыйшоў з неба і сказаў: “Сьсячыце дрэва гэтае і зьнішчыце яго, але пакіньце пень каранёў ягоных у зямлі ў ланцугах жалезных і мядзяных сярод зеляніны палявой, і няхай раса нябесная мочыць яго, і са зьвярамі палявымі частка ягоная, аж пакуль сем пораў праміне над ім,” —</verse>
				<verse number="21">вось значэньне, валадару, і вось пастанова Найвышэйшага, якая прыйдзе на пана майго, валадара:</verse>
				<verse number="22">І выганяць цябе ад людзей, і са зьвярамі палявымі будзе жытло тваё, і будуць даваць табе есьці траву, як валам, і будзе раса нябесная мачыць цябе, і сем пораў праміне над табою, пакуль ты даведаешся, што Найвышэйшы пануе над валадарствам чалавечым і дае яго, каму хоча.</verse>
				<verse number="23">А што сказалі пакінуць пень каранёў дрэва, [азначае, што] валадарства тваё застанецца пры табе аж пакуль ты даведаешся, што пануе неба [над табою].</verse>
				<verse number="24">Дзеля гэтага, валадару, няхай рада [мая] будзе даспадобы табе, і скасуй грэх твой праведнасьцю, і правіны твае — міласэрнасьцю да бедных. Можа, гэтым ты прадоўжыш дабрабыт твой”.</verse>
				<verse number="25">Усё гэта прыйшло на Нэвухаднэцара валадара.</verse>
				<verse number="26">Напрыканцы дванаццаці месяцаў, шпацыруючы па палацы валадарскім у Бабілоне,</verse>
				<verse number="27">адказаў валадар і сказаў: “Хіба не вялікі гэты Бабілон, які я пабудаваў як дом валадарства моцаю сілы маёй дзеля славы і велічы маёй?”</verse>
				<verse number="28">Калі яшчэ слова было ў вуснах валадара, голас з неба зыйшоў: “Табе кажуць, Нэвухаднэцару валадар! Валадарства адыйшло ад цябе.</verse>
				<verse number="29">І выганяць цябе ад людзей, і са зьвярамі палявымі будзе жытло тваё, і будуць даваць табе есьці траву, як валам, і сем пораў праміне над табою, пакуль ты даведаешся, што Найвышэйшы пануе над валадарствам чалавечым і дае яго, каму хоча”.</verse>
				<verse number="30">У той жа момант слова споўнілася над Нэвухаднэцарам, і ён быў выгнаны ад людзей, і еў траву, як валы, і раса нябесная мачыла цела ягонае, ажно валасы ягоныя вырасьлі як [пер’е] арла, і пазногці ягоныя — як [кіпцюры] птушак.</verse>
				<verse number="31">І калі скончыліся дні гэтыя я, Нэвухаднэцар, узьняў вочы мае да неба, і розум мой вярнуўся да мяне, і я дабраславіў Найвышэйшага, выхваляў і ўславіў Таго, Які жыве на вякі, бо ўлада Ягоная — улада вечная, і валадарства Ягонае — з пакаленьня ў пакаленьне,</verse>
				<verse number="32">і ўсе жыхары зямлі нічога ня значаць, а Ён дзейнічае паводле волі Сваёй сярод войска нябеснага і сярод жыхароў зямлі; і ніхто ня можа стрымаць руку Ягоную і сказаць Яму: “Што Ты робіш?”</verse>
				<verse number="33">У той час розум мой вярнуўся да мяне, і слава валадарства майго, веліч мая і выгляд мой вярнуліся да мяне. І раднікі мае, і магнаты мае шукалі мяне, і я ўмацаваўся на валадарстве сваім, і маестат яшчэ большы быў дадзены мне.</verse>
				<verse number="34">Цяпер я, Нэвухаднэцар, выхваляю, вывышаю і слаўлю Валадара Нябеснага, бо ўсе ўчынкі Ягоныя — праўда, і шлях Ягоны — правасудзьдзе, Ён можа панізіць тых, якія ходзяць пыхліва».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">Бэльшацар валадар справіў банкет вялікі для магнатаў сваіх і перад вачыма тысячы піў віно.</verse>
				<verse number="2">Бэльшацар сказаў, калі пакаштаваў віна, каб прынесьлі начыньне залатое і срэбнае, якое вынес Нэвухаднэцар, бацька ягоны, са сьвятыні, што ў Ерусаліме, каб пілі з іх валадар, магнаты ягоныя, жонкі ягоныя і наложніцы ягоныя.</verse>
				<verse number="3">Тады прынесьлі начыньні залатыя, якія былі ўзятыя са сьвятыні, з Дома Божага, што ў Ерусаліме, і пілі з іх валадар, магнаты ягоныя, жонкі ягоныя і наложніцы ягоныя.</verse>
				<verse number="4">Пілі віно і хвалілі багоў залатых і срэбных, мядзяных, жалезных, драўляных і каменных.</verse>
				<verse number="5">У той момант зьявіліся пальцы рукі чалавечай і пісалі насупраць сьвечніка на тынку сьцяны палацу валадара, і валадар бачыў пясьць рукі, якая пісала.</verse>
				<verse number="6">Тады ў валадара зьмяніўся выгляд, і думкі ягоныя ўстрывожылі яго, вязі сьцёгнаў ягоных саслабелі, і калені ягоныя біліся адно аб адно.</verse>
				<verse number="7">Крыкнуў валадар моцна, каб прывялі астролягаў, Халдэяў і варажбітоў. Адказаў валадар і сказаў мудрацам Бабілонскім: «Кожны чалавек, які прачытае гэты надпіс і патлумачыць мне значэньне ягонае, будзе апрануты ў пурпур, і залаты ланцуг [будзе] на шыі ягонай, і трэцім у валадарстве ён будзе панаваць».</verse>
				<verse number="8">Тады прыйшлі ўсе мудрацы валадара, але не маглі прачытаць надпісу і значэньне ягонае паведаміць валадару.</verse>
				<verse number="9">Тады валадар Бэльшацар вельмі ўстрывожыўся, і выгляд ягоны зьмяніўся, і магнаты ягоныя былі зьбянтэжаныя.</verse>
				<verse number="10">З прычыны словаў валадара і магнатаў ягоных валадарка ўвайшла ў дом банкетаваньня. Адказала валадарка і сказала: «Валадару, жыві на вякі! Няхай не трывожаць цябе думкі твае і выгляд твой няхай не зьмяняецца!</verse>
				<verse number="11">Ёсьць муж у валадарстве тваім, у якім Дух Сьвятога Бога. І ў дні бацькі твайго знойдзены былі ў ім сьвятло і розум, і мудрасьць, як мудрасьць Божая, і валадар Нэвухаднэцар, бацька твой, валадару, прызначыў яго начальнікам чараўнікоў, астролягаў, Халдэяў і вяшчуноў.</verse>
				<verse number="12">Бо надзвычайны дух і веданьне, і разуменьне, каб тлумачыць сны, вырашаць загадкі і разьвязваць вузлы былі знойдзены ў ім, у Даніілу, якога валадар назваў імем Бэльтэшацар. Цяпер няхай паклічуць Данііла, і ён патлумачыць значэньне [напісанага]».</verse>
				<verse number="13">Тады Данііл быў прыведзены да валадара. Адказаў валадар і сказаў Даніілу: «Ці ты той Данііл з сыноў выгнаньня Юдэйскага, якога валадар, бацька мой, прывёў з Юдэі?</verse>
				<verse number="14">І я чуў пра цябе, што Дух Божы ў табе, і сьвятло, і розум, і мудрасьць незвычайная знойдзены ў табе.</verse>
				<verse number="15">І цяпер былі прыведзены да мяне мудрацы і астролягі, каб прачыталі гэты надпіс і паведамілі мне значэньне ягонае, але яны не змаглі значэньне слова гэтага патлумачыць мне.</verse>
				<verse number="16">І я чуў пра цябе, што ты можаш тлумачыць значэньне і разьвязваць вузлы. Цяпер, калі можаш прачытаць гэты надпіс і паведаміць мне значэньне ягонае, ты будзеш апрануты ў пурпур, і ланцуг залаты [будзе] на шыі тваёй, і трэцім у валадарстве будзеш панаваць».</verse>
				<verse number="17">Адказаў Данііл і сказаў валадару: «Няхай дары твае будуць табе, а падарункі твае дай іншаму! Але надпіс я прачытаю для валадара і паведамлю табе значэньне ягонае.</verse>
				<verse number="18">Ты — валадар. Бог Найвышэйшы даў Нэвухаднэцару, бацьку твайму, валадарства і веліч, і славу, і маестат.</verse>
				<verse number="19">Дзякуючы велічы, якую Ён даў яму, усе народы, плямёны і мовы трымцелі і жахаліся перад ім. Каго хацеў, забіваў, і каго хацеў, таго пакідаў жывым; і каго хацеў, таго вывышаў, і каго хацеў, таго паніжаў.</verse>
				<verse number="20">Але калі сэрца ягонае ўзвысілася, і дух ягоны вырас у пыхлівасьці, ён быў скінуты з пасаду валадарства свайго, і слава ягоная была забраная ад яго;</verse>
				<verse number="21">і ад сыноў чалавечых быў ён выгнаны, і сэрца ягонае стала падобным да зьвярынага, і з дзікімі асламі [было] жытло ягонае, кармілі яго травой, як валоў, і раса нябесная мачыла цела ягонае, пакуль ён не даведаўся, што Бог Найвышэйшы пануе над валадарствам чалавечым і ставіць над ім, каго хоча.</verse>
				<verse number="22">А ты, сын ягоны, Бэльшацар, не скарыў сэрца твайго, хоць ты ведаў усё гэта.</verse>
				<verse number="23">І ты падняўся супраць Госпада Нябеснага, і начыньні Дому Ягонага прынесьлі да цябе, і ты, і магнаты твае, і жонкі твае, і наложніцы твае пілі віно з іх, і ты ўслаўляў багоў срэбных і залатых, мядзяных, жалезных, драўляных і каменных, якія ня бачаць і ня чуюць, і ня ведаюць, а Бога, у руцэ Якога дыханьне тваё і ў Якога ўсе шляхі твае, ты не праславіў.</verse>
				<verse number="24">Дзеля гэтага была пасланая ад Яго пясьць рукі, і гэты надпіс быў напісаны.</verse>
				<verse number="25">І гэты надпіс, які напісаны: “Мэнэ, Мэнэ, Тэкел, Упарсін”.</verse>
				<verse number="26">Вось значэньне словаў: “Мэнэ” — палічыў Бог валадарства тваё і [прызначыў] канец яму.</verse>
				<verse number="27">“Тэкел” — ты ўзважаны на шалях і знойдзены недастатковым;</verse>
				<verse number="28">“Пэрэс” — падзелена валадарства тваё і дадзена Мэдам і Пэрсам».</verse>
				<verse number="29">Тады сказаў Бэльшацар, і апранулі Данііла ў пурпур, і ланцуг залаты [ўсклалі] на шыю ягоную, і абвясьцілі пра яго, што ён будзе панаваць як трэці ў валадарстве.</verse>
				<verse number="30">У тую ноч быў забіты Бэльшацар, валадар Халдэйскі.</verse>
				<verse number="31">І Дарый Мэд атрымаў валадарства, маючы шэсцьдзясят два гады.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="6">
				<verse number="1">Спадабалася Дарыю паставіць над валадарствам сто дваццаць князёў, якія будуць над усім валадарствам,</verse>
				<verse number="2">а над імі — трох маршалкаў, адным з якіх [быў] Данііл, каб гэтыя князі здавалі справаздачы ім і каб валадар ня меў ніякай страты.</verse>
				<verse number="3">Гэты Данііл пераўзыходзіў маршалкаў і князёў, бо ў яго быў дух надзвычайны, і валадар думаў паставіць яго над усім валадарствам.</verse>
				<verse number="4">Тады маршалкі і князі шукалі прычыны, каб абвінаваціць Данііла ў справах валадарства, але ніякай прычыны ці заганы не маглі знайсьці, бо ён быў верны, і ніякае занядбаньне ці загана не былі знойдзены ў ім.</verse>
				<verse number="5">Тады сказалі гэтыя людзі: «Мы ня знойдзем супраць Данііла гэтага нейкую прычыну [для абвінавачваньня], хіба толькі знойдзем нешта супраць яго ў Законе Бога ягонага».</verse>
				<verse number="6">Тады гэтыя маршалкі і князі пасьпяшаліся да валадара і гэтак сказалі яму: «Дарый, валадару, жыві на вякі!</verse>
				<verse number="7">Парадзіліся ўсе маршалкі валадарства, начальнікі, князі, раднікі і ваяводы, каб выдаць пастанову валадарскую і зрабіць пастанову, што калі хто на працягу трыццаці дзён будзе прасіць просьбаю якога бога або чалавека, а не цябе, валадару, той будзе кінуты ў роў з ільвамі.</verse>
				<verse number="8">Цяпер, валадару, зацьвердзь пастанову і падпішы ліст, які ня можа быць зьменены, як закон Мэдаў і Пэрсаў, які не зьмяняецца».</verse>
				<verse number="9">Тады валадар Дарый падпісаў ліст і пастанову.</verse>
				<verse number="10">А Данііл, калі даведаўся, што падпісаны ліст, пайшоў у дом свой, і вокны ў пакоі ягоным былі адчыненыя ў бок Ерусаліму, і тройчы ў дзень ён кленчыў на калені свае і маліўся, і дзякаваў Богу свайму так, як рабіў перад гэтым.</verse>
				<verse number="11">Тады мужы гэтыя пасьпяшаліся і знайшлі Данііла, які ўзносіў просьбы і маленьні да Бога свайго.</verse>
				<verse number="12">Тады яны наблізіліся і сказалі валадару пра пастанову валадарскую: «Ці ж ты не падпісаў пастанову, што кожны чалавек, які будзе прасіць на працягу трыццаці дзён [гэтых] якога бога або чалавека, а не цябе, валадару, будзе кінуты ў роў з ільвамі». Валадар адказаў і сказаў: «Праўдзівае слова гэтае, як закон Мэдаў і Пэрсаў, які не зьмяняецца».</verse>
				<verse number="13">Тады яны адказалі і сказалі перад валадаром: «Данііл, які з сыноў выгнаньня Юдэйскага, не зважае на пастанову тваю, валадару, і на забарону, якую ты падпісаў, але тройчы ў дзень узносіць малітву сваю».</verse>
				<verse number="14">Калі валадар пачуў гэтыя словы, ён вельмі засмуціўся, і да Данііла прыхіліў сэрца, каб выратаваць яго, і намагаўся аж да заходу сонца вызваліць яго.</verse>
				<verse number="15">Тады тыя людзі пасьпяшаліся да валадара і сказалі валадару: «Ведай, валадару, што паводле закону Мэдаў і Пэрсаў ніякая забарона і пастанова, якая пастаноўленая валадаром, ня могуць быць зьменены».</verse>
				<verse number="16">Тады валадар сказаў, і прывялі Данііла, і кінулі ў роў з ільвамі. Адказаў валадар і сказаў Даніілу: «Бог твой, Якому ты заўжды служыш, няхай выратуе цябе».</verse>
				<verse number="17">І быў прынесены адзін камень, і быў паложаны на адтуліну рову, і валадар запячатаў яе сыгнэтам сваім і сыгнэтам магнатаў сваіх, каб нічога не магло быць зьменена адносна Данііла.</verse>
				<verse number="18">Пасьля пайшоў валадар у палац свой і правёў ноч у посьце, і музычных інструмэнтаў не прыносілі да яго, і сон ягоны адыйшоў ад яго.</verse>
				<verse number="19">Тады валадар устаў на золку і пасьпешліва пайшоў да рову з ільвамі.</verse>
				<verse number="20">І, падыйшоўшы да рову, ён крыкнуў голасам жалосным да Данііла. Адказаў валадар і сказаў Даніілу: «Данііл, слуга Бога Жывога! Бог твой, Якому ты заўжды служыш, ці змог выратаваць цябе ад ільвоў?»</verse>
				<verse number="21">Тады прамовіў Данііл да валадара: «Валадару, жыві на вякі!</verse>
				<verse number="22">Бог мой паслаў анёла Свайго і зачыніў пашчы ільвоў, і яны не пашкодзілі мне, бо нявіннасьць перад Ім была знойдзена ў-ва мне, і табе, валадару, я не зрабіў шкоды».</verse>
				<verse number="23">Тады валадар моцна ўсьцешыўся і сказаў, каб вывелі Данііла з рову; і Данііл быў выцягнуты з рову, і ніякага пашкоджаньня не знайшлі на ім, бо ён верыў у Бога свайго.</verse>
				<verse number="24">І сказаў валадар, і прывялі тых мужоў, якія абвінавацілі зласьліва Данііла, і кінулі ў роў з ільвамі іх, сыноў іхніх і жонак іхніх; і не дасягнулі яны яшчэ дна рову, як схапілі іх ільвы і патрушчылі ўсе косткі іхнія.</verse>
				<verse number="25">Тады Дарый валадар напісаў усім народам, плямёнам і мовам, якія жылі на ўсёй зямлі: «Супакой ваш няхай памножыцца!</verse>
				<verse number="26">Ад мяне выдадзены загад, каб паўсюль, дзе ўлада валадарства майго, усе трымцелі і баяліся перад Богам Данііла, бо Ён — Бог Жывы, Які існуе вечна, і валадарства Ягонае ня будзе зьнішчана, і ўлада Ягоная ня мае канца.</verse>
				<verse number="27">Ён ратуе і вызваляе, і робіць і цуды ў небе і на зямлі, бо Ён выратаваў Данііла ад ільвоў».</verse>
				<verse number="28">І гэты Данііл меў поспех у [час] валадараньня Дарыя і валадараньня Кіра Пэрса.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="7">
				<verse number="1">У першы год Бэльшацара, валадара Бабілонскага, Данііл бачыў сон і відзеж галавы сваёй на ложку сваім. Тады ён запісаў гэты сон і расказаў сутнасьць справы.</verse>
				<verse number="2">Адказаў Данііл і сказаў: «Я бачыў відзеж уначы. І вось, чатыры вятры нябесныя ўзбурылі мора вялікае.</verse>
				<verse number="3">І чатыры вялізныя зьвяры выйшлі з мора, адрозныя адзін ад аднаго.</verse>
				<verse number="4">Першы — як леў, і ў яго арліныя крылы. Я бачыў, ажно крылы ягоныя былі адарваныя, і ён быў падняты з зямлі, і пастаўлены на ногі, як чалавек, і сэрца чалавечае было дадзена яму.</verse>
				<verse number="5">І вось іншы зьвер, другі, падобны да мядзьведзя, быў пастаўлены з аднаго боку, і тры рабрыны ў пашчы ягонай, між зубоў ягоных; і гэтак сказалі яму: “Устань, еш шмат мяса”.</verse>
				<verse number="6">Пасьля гэтага я бачыў, і вось яшчэ адзін, як леапард, у якога на хрыбце ягоным чатыры крылы птушыныя; і чатыры галавы ў зьвера, і ўлада была дадзена яму.</verse>
				<verse number="7">Пасля гэтага я бачыў у відзежах начных, і вось зьвер чацьвёрты, жахлівы і жудасны, і дужы надзвычайна; і ў яго зубы вялікія жалезныя; ён жэр і трушчыў, а рэшту таптаў нагамі сваімі. І ён адрозьніваўся ад усіх зьвяроў, якія былі перад ім, і дзесяць рагоў у яго.</verse>
				<verse number="8">Я прыглядаўся, глядзеў на рогі, і вось, адзін рог малы вырас сярод іх, і тры першыя рогі былі вырваны з карэньнем перад ім, і вось, вочы, як вочы чалавечыя, у рога гэтага і рот, які гаварыў пра вялікія рэчы.</verse>
				<verse number="9">Я бачыў, аж былі пастаўлены пасады, і Старадаўні Днямі сеў; адзеньне Ягонае — белае як сьнег, і валасы на галаве Ягонай — як воўна чыстая; пасад Ягоны — полымя вагню, колы Ягоныя — вагонь палючы.</verse>
				<verse number="10">Рака вагню выцякала і разьлівалася перад Ім; тысяча тысячаў служылі Яму, і дзесяць тысячаў дзесяткаў тысячаў стаялі перад Ім. Суд сеў, і кнігі былі разгорнутыя.</verse>
				<verse number="11">Я бачыў тады, што з прычыны голасу словаў вялікіх, якія гаварыў рог, я бачыў, што зьвер быў забіты, і зьнішчана цела ягонае, і аддадзена на спаленьне вагню.</verse>
				<verse number="12">А ў рэшты зьвяроў была забрана ўлада іхняя, але працягласьць жыцьця іхняга дадзена ім да [вызначанай] пары і часу.</verse>
				<verse number="13">Я бачыў у відзежах начных, і вось, з хмарамі нябеснымі нібы Сын Чалавечы надыходзіць, і Ён прыйшоў да Старадаўняга Днямі, і Яго падвялі перад аблічча Ягонае.</verse>
				<verse number="14">І была дадзена Яму ўлада і слава і валадарства, каб усе народы, плямёны і мовы служылі Яму. Улада Ягоная — улада вечная, якая не праміне, і валадарства Ягонае ня будзе зьнішчана.</verse>
				<verse number="15">І занепакоіўся дух мой у-ва мне, у Даніілу, унутры цела [майго], і відзежы галавы маёй устрывожылі мяне.</verse>
				<verse number="16">Я наблізіўся да аднаго з тых, што [там] стаялі, і спытаўся ў яго праўды пра ўсё гэта, і ён сказаў мне, і паведаміў мне значэньне рэчаў гэтых.</verse>
				<verse number="17">“Гэтыя зьвяры вялікія, якіх чатыры, — гэта чатыры валадары, якія паўстануць з зямлі.</verse>
				<verse number="18">І атрымаюць валадарства сьвятыя Найвышэйшага і яны будуць трымаць валадарства вечна, на вякі вечныя”.</verse>
				<verse number="19">Тады я хацеў дазнацца пра зьвера чацьвёртага, які адрозьніваўся ад усіх іх, надзвычайна жудасны, зубы ягоныя жалезныя і кіпцюры ягоныя мядзяныя, ён жэр і трушчыў, а рэшту таптаў нагамі сваімі,</verse>
				<verse number="20">і пра дзесяць рагоў на галаве ягонай, і пра іншы [рог], які вырас і перад ім упалі тры, і пра рог гэты, і вочы ягоныя, і рот, які гаварыў пра вялікія рэчы, і выгляд ягоны большы за супольнікаў ягоных.</verse>
				<verse number="21">Я бачыў, і гэты рог вёў вайну са сьвятымі, і перамагаў іх,</verse>
				<verse number="22">пакуль не прыйшоў Старадаўні Днямі, і суд быў дадзены сьвятым Найвышэйшага, і надыйшоў час [вызначаны], каб валадарства атрымалі сьвятыя.</verse>
				<verse number="23">Гэтак ён сказаў: “Зьвер чацьвёрты — гэта валадарства чацьвёртае, што будзе на зямлі, яно адрознае ад усіх валадарстваў, і яно зжарэ ўсю зямлю, і стопча яе, і патрушчыць яе.</verse>
				<verse number="24">А дзесяць рагоў [значаць], што з гэтага валадарства паўстане дзесяць валадароў, а пасьля іх паўстане адзін, і ён будзе адрозьнівацца ад іншых, і ён скіне трох валадароў.</verse>
				<verse number="25">І словы супраць Найвышэйшага ён будзе прамаўляць, і сьвятых Найвышэйшага будзе ўціскаць, і задумае адмяніць сьвяты і закон, і яны будуць аддадзеныя ў руку ягоную да часу, часоў і паловы часу.</verse>
				<verse number="26">І суд сядзе, і ўладу ягоную забяруць, каб выгубіць і зьнішчыць [яго] да канца.</verse>
				<verse number="27">Валадарства і ўлада і веліч валадарстваў пад усім небам будзе дадзена народу сьвятых Найвышэйшага. Валадарства Ягонае — валадарства вечнае, і ўсе ўлады будуць служыць Яму і будуць слухаць Яго”.</verse>
				<verse number="28">Дагэтуль канец слова гэтага. Мяне, Данііла, думкі мае вельмі трывожылі, і выгляд мой зьмяніўся ў мяне; але слова гэтае я захаваў у сэрцы маім».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="8">
				<verse number="1">«У трэці год валадараньня Бэльшацара валадара відзеж зьявіўся мне, мне, Даніілу, пасьля таго, які зьявіўся мне спачатку.</verse>
				<verse number="2">І бачыў я ў відзежы, і сталася ў відзежы, што я ў Шушане сталіцы, якая ў краіне Элям, і я бачыў у відзежы, і я быў каля ракі Улай.</verse>
				<verse number="3">І я ўзьняў вочы мае, і ўбачыў, і вось, адзін баран стаіць перад ракою, і ў яго рогі, і рогі гэтыя высокія, і адзін вышэйшы за другі, і вышэйшы вырас пазьней.</verse>
				<verse number="4">Я бачыў, што баран гэты бадае на захад, і на поўнач, і на поўдзень, і ніякі зьвер ня можа ўстаяць перад ім, і няма нікога, хто можа выратаваць з рукі ягонай. І ён рабіў, што падабалася яму, і ўзьвялічыўся.</verse>
				<verse number="5">І калі я разважаў [пра гэта], вось, казёл з козаў ішоў з захаду па абліччы ўсёй зямлі і не датыкаўся зямлі. І ў гэтага казла быў відзён рог паміж вачэй ягоных.</verse>
				<verse number="6">І ён прыйшоў да таго барана, які меў рогі, якога я бачыў, што ён стаіць перад ракою, і пабег на яго ў шале сілы сваёй.</verse>
				<verse number="7">І я бачыў, што ён наблізіўся да барана, і разьярыўся на яго, і ўдарыў барана, і зламаў абодва рогі ягоныя; і не было сілы ў барана ўстаяць супраць яго. І ён паваліў яго на зямлю, і патаптаў яго; і не было нікога, хто б выратаваў барана з рукі ягонай.</verse>
				<verse number="8">А казёл з козаў узьвялічыўся вельмі. Але калі ён узмоцніўся, вялікі рог быў зламаны, і вырасьлі падобныя чатыры замест яго на чатыры вятры нябесныя.</verse>
				<verse number="9">А з аднаго з іх выйшаў малы рог, і вырас надзвычайна на поўдзень і на ўсход, і да прыгожай [зямлі].</verse>
				<verse number="10">І ён вырас аж да войска нябеснага, і скінуў на зямлю [некаторых] з таго войска і з зорак, і патаптаў іх.</verse>
				<verse number="11">І нават да Князя войска гэтага вырас, і ад Яго была аддалена заўсёдная ахвяра, і пакінута месца сьвятыні Ягонай.</verse>
				<verse number="12">І войска было дадзена супраць заўсёднай ахвяры з прычыны правіны, і ён кінуў праўду на зямлю, і дзейнічаў, і меў посьпех.</verse>
				<verse number="13">І я пачуў аднаго сьвятога, які прамаўляў, і сказаў іншы сьвяты да таго, які прамаўляў: “Як доўга будзе [паказанае ў] відзежы пра заўсёдную ахвяру і правіну спусташэньня, [як доўга] сьвятыня і войска будуць аддадзены на патаптаньне?”</verse>
				<verse number="14">І ён сказаў мне: “Ажно да дзьвюх тысячаў трыста вечароў і раніцаў; і будзе ачышчаная сьвятыня”.</verse>
				<verse number="15">І сталася, калі я, Данііл, бачыў гэты відзеж і шукаў, каб зразумець [яго], вось, стаў перада мною [нехта], падобны да мужа.</verse>
				<verse number="16">І я пачуў голас чалавечы пасярод Улаю, які ўсклікнуў і сказаў: “Габрыэлю! Дай зразумець яму відзеж!”</verse>
				<verse number="17">І ён падышоў да месца майго, і калі ён прыйшоў, я спалохаўся і ўпаў на аблічча маё; і ён сказаў мне: “Зразумей, сыне чалавечы, што пра час канца відзеж гэты”.</verse>
				<verse number="18">А калі ён прамаўляў да мяне, я быў у глыбокім сьне, [лежачы] абліччам маім на зямлі; і ён дакрануўся да мяне, і паставіў мяне на месцы маім,</verse>
				<verse number="19">і сказаў: “Вось, я паведамляю табе, што будзе пры канцы абурэньня гэтага, бо ў [вызначаным] часе [прыйдзе] канец.</verse>
				<verse number="20">Баран, якога ты бачыў, які мае рогі — гэта валадар Мэдаў і Пэрсаў.</verse>
				<verse number="21">А казёл касматы — гэта валадар Явану; а рог вялікі, які паміж вачэй ягоных — гэта першы валадар [Грэцыі].</verse>
				<verse number="22">А што ён зламіўся і замест яго паўсталі чатыры — гэта чатыры валадарствы, якія паўстануць з [таго] народу, але бяз сілы ягонай.</verse>
				<verse number="23">А ў канцы валадарства іхняга, калі адступнікі скончаць [меру сваю], паўстане валадар з нахабным абліччам і здольны ў падступнасьці.</verse>
				<verse number="24">І ўзмоцніцца сіла ягоная, але ня [ўласнаю] сілаю сваёй, і нечувана ён будзе нішчыць, і будзе мець посьпех, і дзейнічаць, і зьнішчыць магутных і народ сьвятых.</verse>
				<verse number="25">І дзякуючы розуму ягонаму, будзе мець посьпех падман у руцэ ягонай, і ён узьвялічыцца ў сэрцы сваім, і ў [часе] супакою зьнішчыць мноства. І ён паўстане супраць Князя князёў, але не рукою [чалавечаю] будзе зломлены.</verse>
				<verse number="26">А відзеж пра вечар і раніцу, пра які сказана, — гэта праўда; але ты схавай гэты відзеж, бо [споўніцца] ён праз шмат дзён”.</verse>
				<verse number="27">І я, Данііл, самлеў, і быў хворы [некалькі] дзён. І я ўстаў, і рабіў справы валадара; і я быў уражаны відзежам, але ніхто гэтага не разумеў».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="9">
				<verse number="1">У першым годзе Дарыя, сына Ахашвэроша, з насеньня Мэдаў, які валадарыў над валадарствам Халдэйскім,</verse>
				<verse number="2">у першы год валадараньня ягонага, я, Данііл, зразумеў з кнігаў лік гадоў, пра якія было слова ГОСПАДА да Ярэміі прарока, што маюць споўніцца семдзясят гадоў спусташэньню Ерусаліму.</verse>
				<verse number="3">І я зьвярнуў аблічча маё да Госпада Бога, каб шукаць [Яго] ў малітве і ў маленьнях, у посьце і зрэбніцы і попеле.</verse>
				<verse number="4">І я маліўся да ГОСПАДА, Бога майго, і спавядаўся, і казаў: «Госпадзе, Божа вялікі і страшны, Які захоўваеш запавет і міласэрнасьць да тых, якія любяць Цябе і захоўваюць прыказаньні Твае!</verse>
				<verse number="5">Мы саграшылі і ўчынілі беззаконьне, і зрабілі нягодна, і збунтаваліся, і адступіліся ад прыказаньняў Тваіх і ад судоў Тваіх.</verse>
				<verse number="6">І мы ня слухалі слугаў Тваіх, прарокаў, якія прамаўлялі ў імя Тваё да валадароў нашых, князёў нашых, бацькоў нашых і да ўсяго народу зямлі.</verse>
				<verse number="7">У цябе, Госпадзе, праведнасьць, а ў нас на абліччах сорам, як у гэты дзень, у мужоў Юды, і ў жыхароў Ерусаліму, і ва ўсяго Ізраіля, блізкіх і далёкіх, у-ва ўсіх землях, куды Ты выгнаў іх за здраду іхнюю, якой яны здрадзілі Табе.</verse>
				<verse number="8">ГОСПАДЗЕ, сорам на абліччах у нас, у валадароў нашых, у князёў нашых, у бацькоў нашых, бо мы саграшылі супраць Цябе.</verse>
				<verse number="9">У Госпада, Бога нашага, літасьць і прабачэньне, хоць мы ўзбунтаваліся супраць Яго,</verse>
				<verse number="10">і ня слухалі голасу ГОСПАДА, Бога нашага, каб хадзіць паводле Законаў Ягоных, якія Ён даў нам праз рукі слугаў Сваіх, прарокаў.</verse>
				<verse number="11">І ўвесь Ізраіль парушыў Закон Твой, і яны адвярнуліся, каб ня слухаць голасу Твайго. І выліўся на нас праклён і прысяга, якія запісаныя ў Законе Майсея, слугі Божага, бо мы саграшылі супраць Яго.</verse>
				<verse number="12">І Ён споўніў слова Сваё, якое прамовіў супраць нас і супраць судзьдзяў нашых, якія судзілі нас, навёўшы на нас вялікае ліха, якое не рабілася пад усім небам і якое было ўчынена ў Ерусаліме.</verse>
				<verse number="13">Як напісана ў Законе Майсея, так прыйшло на нас усё гэтае ліха; але мы не залагодзілі аблічча ГОСПАДА, Бога нашага, адварочваючыся ад беззаконьня свайго і разумеючы праўду Тваю.</verse>
				<verse number="14">І чуваў ГОСПАД над гэтым ліхам, і навёў яго на нас, бо праведны ГОСПАД, Бог наш, у-ва ўсіх учынках Сваіх, якія Ён робіць, бо мы ня слухалі голас Ягоны.</verse>
				<verse number="15">І цяпер, Госпадзе, Божа наш, Які вывеў народ Твой з зямлі Эгіпецкай рукою моцнаю і зрабіў Сабе імя, як у гэты дзень, мы саграшылі і ўчынілі беззаконьне.</verse>
				<verse number="16">Госпадзе! Паводле ўсёй праведнасьці Тваёй няхай адвернецца гнеў Твой і абурэньне Тваё ад гораду Твайго Ерусаліму, сьвятой гары Тваёй, бо за грахі нашыя і за беззаконьні бацькоў нашых Ерусалім і народ Твой у ганьбе ў-ва ўсіх, хто навокал нас.</verse>
				<verse number="17">І цяпер пачуй, Божа наш, малітву слугі Твайго і маленьне ягонае, і няхай зазьзяе аблічча Тваё над сьвятыняй Тваёй, якая спустошана, дзеля [Цябе], Госпадзе!</verse>
				<verse number="18">Нахілі, Божа мой, вуха Тваё і пачуй! Адчыні вочы Твае і паглядзі на спусташэньне нашае і на горад, які названы імем Тваім, бо не з прычыны праведнасьці нашай мы кладзем перад абліччам Тваім маленьні нашыя, але з прычыны вялікай літасьці Тваёй.</verse>
				<verse number="19">Госпадзе, пачуй! Госпадзе, прабач! Госпадзе, прыхілі вуха і зрабі, не затрымлівайся дзеля Сябе [Самога], Божа мой, бо імя Тваё названа горадам Тваім і над народам Тваім».</verse>
				<verse number="20">І я яшчэ гаварыў і вызнаваў грэх мой і грэх народу майго Ізраіля, і складаў маленьне маё перад абліччам ГОСПАДА, Бога майго, за сьвятую гару Бога майго.</verse>
				<verse number="21">І калі я яшчэ гаварыў у малітве, муж гэты, Габрыэль, якога я бачыў у відзежы раней, сьпяшаючыся, пасьпяшаўся і дакрануўся да мяне ў часе вечаровай ахвяры хлебнай.</verse>
				<verse number="22">І ён даў мне разуменьне, і гаварыў са мной, і сказаў: «Данііле, цяпер я выйшаў, каб навучыць цябе разуменьню.</verse>
				<verse number="23">На пачатку маленьня твайго выйшла слова, і я прыйшоў распавесьці [яго], бо ты найкаштоўнейшы. Дык разумей слова і зразумей відзеж.</verse>
				<verse number="24">Семдзясят тыдняў вызначана народу твайму і гораду сьвятому твайму, каб спыніць правіну, і скончыць [меру] грэху, і адкупіць беззаконьне, і прывесьці праведнасьць вечную, і запячатаць відзежы і прароцтвы, і памазаць Сьвятое Сьвятых.</verse>
				<verse number="25">Дык ведай і разумей: ад выхаду слова пра вяртаньне і адбудову Ерусаліму да Памазанца Правадыра — сем тыдняў і шэсцьдзясят два тыдні, і вернецца [народ], і будзе адбудаваная плошча і мур, але ў цяжкія часы.</verse>
				<verse number="26">І пасьля шасьцідзесяці двух тыдняў будзе забіты Памазанец, і ня будзе Яго, а горад і сьвятыню зьнішчыць народ правадыра, які прыйдзе, і канец ягоны — як паводка, і аж да канца вайны вызначана [быць] спусташэньням.</verse>
				<verse number="27">Ён зацьвердзіць запавет для многіх у адзін тыдзень, і ў палове тыдня спыніцца ахвяра крывавая і ахвяра хлебная, і на крыле [сьвятыні] будзе агіда спусташэньня, аж да канца, калі вызначаны [прысуд] выльецца на спусташальніка».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="10">
				<verse number="1">У трэці год Кіра, валадара Пэрсаў, слова было адкрыта Даніілу, якога называлі імем Бэльтэшацар; і слова гэтае — праўдзівае; і вайна вялікая; і ён зразумеў слова гэтае, і меў разуменьне відзежу.</verse>
				<verse number="2">У тыя дні я, Данііл, быў у жалобе тры тыдні дзён.</verse>
				<verse number="3">Хлеба смачнага я ня еў, і мяса і віно не ўваходзілі ў вусны мае, і масьцямі я ня масьціў сябе пакуль ня споўніліся тры тыдні дзён.</verse>
				<verse number="4">І ў дваццаць чацьвёрты дзень першага месяца я быў на беразе ракі вялікай, гэта Хідэкель,</verse>
				<verse number="5">І ўзьняў я вочы мае, і глядзеў, і вось, адзін муж, апрануты ў ільняныя [шаты], і сьцёгны ягоныя падперазаныя шчырым золатам з Уфазу.</verse>
				<verse number="6">А цела ягонае — як тапаз, і аблічча ягонае — як выгляд маланкі, і вочы ягоныя — як полымя паходні, і рамёны ягоныя, і ногі ягоныя — колеру бронзы палераванай, а голас словаў ягоных — голас мноства [людзей].</verse>
				<verse number="7">І толькі я, Данііл, бачыў гэты відзеж, а людзі, якія былі са мною, ня бачылі гэтага відзежу, але страх вялікі ахапіў іх, і яны ўцяклі, каб схавацца.</verse>
				<verse number="8">І я застаўся адзін, і бачыў гэты відзеж вялікі, і ня стала сілы ў мяне, і велічнасьць мая зьмянілася ў-ва мне і зьнікла, і не засталося сілы [ў мяне].</verse>
				<verse number="9">І я пачуў голас словаў ягоных; і калі я пачуў голас словаў ягоных, я самлеў у глыбокім сьне на абліччы маім, і абліччам маім [ляжаў] на зямлі.</verse>
				<verse number="10">І вось, рука дакранулася да мяне і паставіла мяне на каленях маіх і на далонях рук маіх.</verse>
				<verse number="11">І ён сказаў мне: «Данііле, муж найкаштоўнейшы, зразумей словы, якія я гавару табе, і стань на месцы сваім, бо цяпер я пасланы да цябе». І калі ён гаварыў гэтае слова да мяне, я стаяў, дрыжучы.</verse>
				<verse number="12">І ён сказаў мне: «Ня бойся, Данііле, бо з першага дня, калі ты скіраваў сэрца тваё да зразуменьня і ўпакоранасьці перад абліччам Бога твайго, былі пачутыя словы твае, і я прыйшоў дзеля словаў тваіх.</verse>
				<verse number="13">Але князь валадарства Пэрсаў стаяў супраць мяне дваццаць адзін дзень; і вось Міхаэль, адзін з першых князёў, прыйшоў дапамагчы мне, і я заставаўся там пры валадарах Пэрсаў.</verse>
				<verse number="14">І я прыйшоў даць табе зразумець, што адбудзецца з народам тваім у канцы дзён, бо відзеж гэты [датычыць] тых дзён».</verse>
				<verse number="15">І калі ён гаварыў да мяне гэтыя словы, я схіліў аблічча маё да зямлі і зьнямеў.</verse>
				<verse number="16">І вось [нехта], падобны да сыноў чалавечых, дакрануўся да губаў маіх, і я адчыніў вусны мае, і прамовіў, і сказаў таму, хто стаяў перада мною: «Пане мой, ад відзежу гэтага боль мой напоўніў мяне, і не засталося сілы [ў мяне].</verse>
				<verse number="17">І як можа слуга пана майго гаварыць з гэтым панам маім? Бо цяпер няма сілы ў мяне, і дыханьня не засталося ў-ва мне».</verse>
				<verse number="18">І зноў дакрануўся да мяне [нехта], падобны да чалавека і ўмацаваў мяне,</verse>
				<verse number="19">і сказаў: «Ня бойся, муж найкаштоўнейшы! Супакой табе! Будзь цьвёрды і будзь моцны!» І калі ён гаварыў да мяне, я ўмацаваўся і сказаў: «Кажы, пане мой, бо ты ўмацаваў мяне».</verse>
				<verse number="20">І ён сказаў: «Ці ты ведаеш, чаму я прыйшоў да цябе? І цяпер я вярнуўся, каб ваяваць з князем Пэрсіі. І я адыйду, і вось, прыйдзе князь Грэцыі.</verse>
				<verse number="21">Але я распавяду табе, што напісана ў запісе праўды. І няма нікога, хто падтрымлівае мяне ў гэтым [змаганьні], толькі Міхаэль, князь ваш.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="11">
				<verse number="1">І я ў першым годзе Дарыя Мэда стаяў, каб умацаваць і падтрымаць яго.</verse>
				<verse number="2">І цяпер я распавяду табе праўду. Вось, паўстануць яшчэ тры валадары ў Пэрсіі, і чацьвёрты ўзбагаціцца багацьцем сваім больш за ўсіх, і калі ён умацуецца ў багацьці сваім, ён узьніме ўсіх супраць валадарства Грэцыі.</verse>
				<verse number="3">І валадар магутны паўстане, які будзе панаваць панаваньнем вялікім і будзе рабіць тое, што даспадобы яму.</verse>
				<verse number="4">Але калі ён паўстане, валадарства ягонае будзе зломлена і будзе падзеленае на чатыры вятры нябесныя, і не паміж нашчадкамі ягонымі, і ня будзе з тым панаваньнем, якім ён панаваў, бо будзе вырвана валадарства ягонае і [дадзена] іншым, а ня ім.</verse>
				<verse number="5">І ўмацуецца валадар з поўдня, але [адзін] з князёў ягоных будзе мацнейшым за яго і запануе, і панаваньне тое будзе большым за панаваньне ягонае.</verse>
				<verse number="6">Але пасьля заканчэньня [некалькіх] гадоў яны злучацца, і валадар з поўдня прыйдзе да валадара з поўначы, каб зрабіць паводле справядлівасьці; але яна не захавае сілы рамёнаў [сваіх], і не ўстаіць рамяно ейнае, і будзе выдадзена яна, і тыя, якія прывялі яе, і той, якога яна нарадзіла, і той, які ўмацоўваў яе ў тыя часы.</verse>
				<verse number="7">І паўстане парастак з кораня ейнага на месца сваё, і выйдзе супраць войска, і ўвойдзе ў цьвярдыню валадара з поўначы, і будзе дзейнічаць супраць яго, і ўмацуецца.</verse>
				<verse number="8">І таксама багоў іхніх з літымі выявамі іхнімі, з начыньнем іхнім каштоўным, срэбным і залатым, завязе ў палон у Эгіпет; і ён [некалькі] гадоў будзе стаяць [вышэй], чым валадар з поўначы.</verse>
				<verse number="9">Хоць той прыйдзе ў валадарства валадара з поўдня, але вернецца ў зямлю сваю.</verse>
				<verse number="10">Але сыны ягоныя ўзброяцца і зьбяруць мноства войска вялікага, і [адзін] ідучы, пойдзе, і залье [ўсё], і пройдзе [паўсюль], і вернецца, і будзе змагацца супраць цьвярдыні ягонай.</verse>
				<verse number="11">І раззлуецца валадар з поўдня, і вырушыць [на вайну], і будзе ваяваць з ім, з валадаром з поўначы, і [той] выставіць мноства вялікае, і мноства гэтае будзе аддадзена ў руку ягоную.</verse>
				<verse number="12">І будзе зьнішчана гэтае мноства, і ўзьнімецца сэрца ягонае, і хоць ён кіне [на зямлю] дзясяткі тысячаў, ён не ўмацуецца.</verse>
				<verse number="13">І вернецца валадар з поўначы, і выставіць мноства, большае за ранейшае, і ў канцы часоў і гадоў, ідучы, прыйдзе з войскам вялікім і з маёмасьцю шматлікай.</verse>
				<verse number="14">І ў тыя часы шмат паўстане супраць валадара з поўдня, і сыны гвалту ў народзе тваім падымуцца, каб споўніўся відзеж, і яны спатыкнуцца.</verse>
				<verse number="15">І прыйдзе валадар з поўначы, і насыпле вал, і здабудзе горад умацаваны, і рамёны поўдня не ўстаяць, народ выборны ягоны і ён ня будуць мець сілы, каб устаяць.</verse>
				<verse number="16">І той, які прыйдзе супраць яго, будзе рабіць паводле ўпадабаньня свайго, і ня будзе таго, хто супрацівіцца яму; і ён стане ў зямлі прыгожай, і загуба ў руцэ ягонай.</verse>
				<verse number="17">І ён зьверне аблічча сваё, каб прыйсьці з моцаю ўсяго валадарства свайго, і ўгоду ім зробіць; і дасьць яму дачку жанчынаў, каб зьнішчыць яго, але ня станецца [так] і яна ня будзе з ім.</verse>
				<verse number="18">І, зьвяртаючы, зьверне аблічча сваё да выспаў, і здабудзе [іх]; але правадыр спыніць ганьбу, [зробленую ім], і зьверне ганьбу ягоную на яго самога.</verse>
				<verse number="19">І ён зьверне аблічча сваё да цьвярдыняў зямлі сваёй, і спатыкнецца, і ўпадзе, і ня знойдуць [яго].</verse>
				<verse number="20">І паўстане на месца ягонае той, які пашле прыгнятальніка ў славе валадарства, але праз некалькі дзён будзе зломлены, і не ад гневу, і ня ў бітве.</verse>
				<verse number="21">І паўстане на месца ягонае пагарджаны, і не дадуць яму годнасьці валадарскай; але ён прыйдзе ціха і ўмацуе валадарства подступам.</verse>
				<verse number="22">І рамёны, як паводкаю, будуць залітыя перад абліччам ягоным і будуць зломленыя, і таксама начальнік, [які заключыў] запавет.</verse>
				<verse number="23">Бо, злучыўшыся з ім, ён будзе дзейнічаць ашуканствам, і ён узыйдзе, і ўмацуецца з [дапамогай] малога народу.</verse>
				<verse number="24">У [часе] супакою ён прыйдзе ва ўрадлівыя месцы краю і зробіць тое, чаго не рабілі бацькі ягоныя і бацькі бацькоў ягоных. Нарабаванае, здабычу і маёмасьць прынясе сваім, і пра [здабыцьцё] цьвярдыняў задумае думкі свае, але да часу.</verse>
				<verse number="25">І ён узбудзіць сілу сваю і сэрца сваё на валадара з поўдня з войскам вялікім, і валадар з поўдня ўзброіць на бітву войска вялікае і вельмі магутнае, але не ўстаіць, бо задумаюць супраць яго думкі [здрадлівыя].</verse>
				<verse number="26">І тыя, якія ядуць ежу ягоную, зломяць яго, і войска ягонае разальецца, і ўпадзе шмат забітых.</verse>
				<verse number="27">І сэрцы абодвух гэтых валадароў будуць рабіць ліха, і яны будуць гаварыць хлусьню за адным сталом, і ня будуць мець посьпеху, бо яшчэ не канец вызначанаму часу.</verse>
				<verse number="28">І вернецца ён у зямлю сваю з багацьцем вялікім, а сэрца ягонае [будзе] супраць запавету сьвятога, і ён зробіць, і вернецца ў зямлю сваю.</verse>
				<verse number="29">У вызначаным часе ён вернецца і пойдзе на поўдзень; і ня будзе так, як раней і як пазьней.</verse>
				<verse number="30">І прыйдуць супраць яго караблі Кіттыму, і ён спалохаецца, і вернецца, і загневаецца на запавет сьвяты; і зробіць [сваё], і вернецца, і будзе мець паразуменьне з тымі, якія пакінулі запавет сьвяты.</verse>
				<verse number="31">І паўстануць рамёны ягоныя, і апаганяць сьвятыню, цьвярдыню гэтую, і спыняць заўсёдныя ахвяры, і паставяць агіду спусташэньня.</verse>
				<verse number="32">А тых, якія нягодна ставяцца да запавету, ён разбэсьціць лісьлівасьцю, але народ, які ведае Бога свайго, умацуецца і будзе дзейнічаць.</verse>
				<verse number="33">І разумныя з народу дадуць разуменьне шматлікім, і будуць спатыкацца ад мяча і ад полымя, ад палону і ад рабаваньня [шмат] дзён.</verse>
				<verse number="34">І, калі яны спатыкнуцца, яны атрымаюць малую дапамогу. І далучыцца да іх шмат хто няшчыра.</verse>
				<verse number="35">І [некаторыя] з тых разумных спатыкнуцца, каб выпрабаваць іх і ачысьціць, і выбяліць аж да часу канца, бо яшчэ ня час вызначаны.</verse>
				<verse number="36">І будзе рабіць валадар, і вывышацца, і ўзьвялічвацца па-над кожным богам паводле ўпадабаньня свайго. І супраць Бога багоў будзе гаварыць нечуваныя рэчы, і будзе мець посьпех, пакуль ня зьдзейсьніцца абурэньне, бо тое, што вызначана, станецца.</verse>
				<verse number="37">І на багоў бацькоў сваіх ён ня будзе зважаць, ані на каштоўнасьці жанчынаў, і на ўсіх багоў ён ня будзе зважаць, бо ўзьвялічыцца па-над усімі.</verse>
				<verse number="38">Але бога цьвярдыняў на месцы ягоным ён будзе ўшаноўваць, і бога, якога ня ведалі бацькі ягоныя, ён будзе ўшаноўваць золатам і срэбрам, і дарагімі камянямі і каштоўнымі, і рэчамі найкаштоўнейшымі.</verse>
				<verse number="39">І ён учыніць [вайну] з умацаванымі цьвярдынямі з [дапамогай] бога чужога. Тым, якія прызнаюць яго, ён памножыць славу, і дасьць панаваньне над шматлікімі, і падзеліць грунты як плату.</verse>
				<verse number="40">А ў часе канца ўдарыць яго валадар з поўдня, і кінецца на яго валадар з поўначы з калясьніцамі і вершнікамі, і з караблямі шматлікімі, і ўвойдзе ў зямлю [поўдня], і залье [яе], і пяройдзе [яе].</verse>
				<verse number="41">І прыйдзе ён у зямлю прыгожую, і шмат спатыкнецца; але ўцякуць ад рукі ягонай Эдом, і Мааў, і галоўныя з сыноў Амона.</verse>
				<verse number="42">І ён выцягне руку сваю на зямлю [поўдня], і зямля Эгіпецкая не ўцячэ.</verse>
				<verse number="43">І ён будзе панаваць над скарбамі залатымі і срэбнымі і над усімі каштоўнасьцямі Эгіпту; і Лібійцы, і Кушане пойдуць за ім.</verse>
				<verse number="44">Але весткі з усходу і поўначы напалохаюць яго, і ён пойдзе ў гневе вялікім, каб зьнішчыць і аддаць клятве шмат каго.</verse>
				<verse number="45">І ён паставіць намёты палацу свайго паміж мораў і гарой прыгажосьці Сьвятой, і прыйдзе да канца свайго, і ня будзе таго, хто дапаможа яму.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="12">
				<verse number="1">І ў той час паўстане Міхаэль, князь вялікі, які стаіць пры сынах народу твайго; і будзе час нядолі, якога не было ад таго [часу], як існуе народ, аж да гэтага часу; і ў гэты час уцячэ [ад загубы] народ твой, кожны, хто будзе знойдзены запісаным у кнізе.</verse>
				<verse number="2">І шмат тых, якія сьпяць у пыле зямлі, абудзяцца, адны — да жыцьця вечнага, а іншыя — на ганьбу, на грэбаваньне вечнае.</verse>
				<verse number="3">І разумныя будуць зьзяць як сьвяцілы прасьцягу [неба], і тыя, якія прывялі да праведнасьці шматлікіх — як зоркі, на вякі вечныя.</verse>
				<verse number="4">А ты, Данііле, замкні словы гэтыя і запячатай кнігу аж да часу канца. Шмат хто будзе кружляць [па ёй], і памножыцца веданьне».</verse>
				<verse number="5">І паглядзеў я, Данііл, і вось, іншыя два [мужы] стаяць, адзін — на гэтым беразе ракі, а другі — на тым беразе ракі.</verse>
				<verse number="6">І я сказаў мужу, апранутаму ў ільняныя [шаты], які [быў] над водамі ракі: «Калі [будзе] канец гэтым цудоўным [рэчам]?»</verse>
				<verse number="7">І я пачуў мужа, апранутага ў ільняныя [шаты], які [быў] над водамі ракі. І ён падняў правіцу сваю і лявіцу сваю да неба, і прысягнуў на Таго, Які жыве вечна, што [міне] час вызначаны, часы і палова [вызначанага часу], і калі скончыцца разьбіваньне [сілы] рукі народу сьвятога, тады зьдзейсьніцца ўсё гэта.</verse>
				<verse number="8">І я пачуў, але не зразумеў, і я сказаў: «Пане мой! Які канец гэтага [ўсяго]?»</verse>
				<verse number="9">І ён сказаў: «Ідзі, Данііле, бо замкнёныя і запячатаныя словы гэтыя аж да часу канца.</verse>
				<verse number="10">Будуць ачышчаныя і выбеленыя, і выспрабаваныя шматлікія, і бязбожнікі будуць рабіць бязбожна, і не зразумее гэтага ніхто з бязбожнікаў, а разумныя зразумеюць.</verse>
				<verse number="11">І ад часу, калі будзе спынена заўсёдная ахвяра і пастаўленая агіда спусташэньня, [міне] тысяча дзьвесьце дзевяноста дзён.</verse>
				<verse number="12">“Шчасьлівы той, хто чакае і дасягне тысяча трыццаці пяці дзён.</verse>
				<verse number="13">А ты ідзі да канца, і супачнеш, і паўстанеш для [атрыманьня] часткі сваёй у канцы дзён».</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="28">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Слова ГОСПАДА, якое было да Осіі, сына Бээры, у дні Озіі, Ёатама, Ахаза, Эзэкіі, валадароў Юды, і ў дні Ерабаама, сына Ёаша, валадара Ізраіля.</verse>
				<verse number="2">Пачатак слова ГОСПАДА праз Осію. І сказаў ГОСПАД да Осіі: «Ідзі, вазьмі сабе жанчыну распусную і дзяцей распусты. Бо распустаю распусьнічае зямля гэтая перад ГОСПАДАМ».</verse>
				<verse number="3">І ён пайшоў, і ўзяў [за жонку] Гомэр, дачку Дыблаіма, і яна зачала, і нарадзіла яму сына.</verse>
				<verse number="4">І сказаў ГОСПАД да яго: «Назаві імя ягонае Ізрээль, бо яшчэ трохі, і Я наведаю за кроў Ізрээля дом Егу і спыню валадарства дому Ізраіля.</verse>
				<verse number="5">І станецца ў той дзень, што Я зламлю лук Ізраіля ў даліне Ізрээль».</verse>
				<verse number="6">І зачала яна зноў, і нарадзіла дачку. І сказаў [Госпад] да яго:«Назаві імя ейнае Лё-Рухама, бо ўжо не зьяўлю міласьці над домам Ізраіля, бо, узьнімаючыся, узьнімуся супраць яго.</verse>
				<verse number="7">Але дому Юды зьяўлю міласьць і збаўлю іх праз ГОСПАДА, Бога іхняга, але ня збаўлю іх ані лукам, ані мячом, ані вайною, ані канямі, ані вершнікамі».</verse>
				<verse number="8">І адлучыла ад грудзей Лё-Рухаму, і зачала, і нарадзіла сына.</verse>
				<verse number="9">І сказаў [Госпад]: «Назаві імя ягонае Лё-Аммі, бо вы — не народ Мой, і Я ня буду [Богам] вашым».</verse>
				<verse number="10">І будзе лік сыноў Ізраіля як пясок марскі, якога нельга ані памераць, ані палічыць. І станецца, што ў месцы, у якім было сказана ім: «Вы — не народ Мой», будзе сказана ім: «Вы — сыны Бога Жывога».</verse>
				<verse number="11">І зьбяруцца сыны Юды і сыны Ізраіля разам, і паставяць сабе адну галаву, і ўздымуцца з зямлі, бо вялікі дзень Ізрээля.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">Кажыце братам вашым: «Народ Мой», і сёстрам вашым: «Памілаваная».</verse>
				<verse number="2">Спрачайцеся з маці вашай, спрачайцеся, бо яна — ня жонка Мая, а Я — ня муж ейны. Няхай яна прыбярэ распусту сваю з аблічча, і чужалоства сваё — спасярод грудзей сваіх.</verse>
				<verse number="3">Іначай распрану яе дагала і пастаўлю, як яна была ў дзень нараджэньня свайго, і зраблю яе як пустыню, і зраблю яе як зямлю сухую, і спрычыню сьмерць ёй ад смагі.</verse>
				<verse number="4">І не зьяўлю міласьці сынам ейным, бо яны — сыны распусты.</verse>
				<verse number="5">Бо маці іхняя чыніла распусту, чыніла сорам тая, што зачала іх, бо казала: «Пайду за палюбоўнікамі маімі, якія даюць хлеб мой і воду маю, воўну маю і лён мой, алей мой і напой мой».</verse>
				<verse number="6">Дзеля гэтага Я загараджу шлях твой цернямі і абгараджу цябе агароджаю, і ня знойдзе яна сьцежак сваіх.</verse>
				<verse number="7">І будзе бегаць яна за палюбоўнікамі сваімі, але не дагоніць іх, і будзе шукаць іх, і ня знойдзе. І скажа: «Пайду і вярнуся да першага мужа майго, бо тады лепш мне было, чым цяпер».</verse>
				<verse number="8">І яна ня ведае, што гэта Я даваў ёй збожжа і сок, і сьвежы алей, і памножыў ёй срэбра і золата, якое яны ўжывалі для Баала.</verse>
				<verse number="9">Дзеля гэтага вярнуся і забяру збожжа Маё ў часе яго, і сок Мой у часе яго, і забяру воўну Маю і лён Мой, якія былі прыкрыцьцём голасьці яе.</verse>
				<verse number="10">І цяпер адкрыю сорам ейны на вачах палюбоўнікаў ейных, і ніхто ня выратуе яе з рукі Маёй.</verse>
				<verse number="11">І спыню ўсю радасьць яе, і сьвяты яе, і маладзікі яе, і суботы яе, і ўсе ўрачыстасьці яе.</verse>
				<verse number="12">І спустошу вінаграднікі яе і фігавыя дрэвы яе, пра якія яна казала: «Гэта плата мая, якую далі мне палюбоўнікі мае». А Я зраблю іх лесам, і пажаруць іх зьвяры палявыя.</verse>
				<verse number="13">І наведаю яе за дні Баалаў, для якіх яна кадзіла, і аздаблялася завушніцамі сваімі і клейнотамі сваімі, і хадзіла за палюбоўнікамі сваімі, а пра Мяне забылася, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="14">Дзеля гэтага Я заваблю яе, і завяду ў пустыню, і буду прамаўляць да сэрца ейнага.</verse>
				<verse number="15">І дам ёй там вінаграднікі ейныя і даліну Ахор як браму надзеі. І яна адкажа там, як у дні маладосьці сваёй, як у дзень выхаду яе з зямлі Эгіпецкай.</verse>
				<verse number="16">І станецца ў той дзень, кажа ГОСПАД, ты назавеш [Мяне]: «Муж мой», і ня будзеш больш называць Мяне: «Баал мой».</verse>
				<verse number="17">І Я прыбяру імёны Баалаў з вуснаў яе, і яна ня будзе ўзгадваць больш імёнаў іхніх.</verse>
				<verse number="18">І заключу ім запавет у той дзень са зьвярамі палявымі і птушкамі нябеснымі, і з тымі, што поўзаюць па зямлі. І лук, і меч, і вайну зьнішчу з зямлі, і палажу іх бясьпечна.</verse>
				<verse number="19">І заручуся з табою на вякі, і заручуся з табою ў праведнасьці, у судзе, у міласэрнасьці і ў літасьці.</verse>
				<verse number="20">І заручуся з табою ў вернасьці, і ты пазнаеш ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="21">І станецца ў той дзень, Я адкажу, кажа ГОСПАД, Я адкажу нябёсам, а яны адкажуць зямлі.</verse>
				<verse number="22">І зямля адкажа збожжу, соку і сьвежаму алею, а яны адкажуць Ізрээлю.</verse>
				<verse number="23">І засею яе для Сябе на зямлі, і зьлітуюся над Лё-Рухамой, і скажу Лё-Аммі: «Ты — народ Мой!», а ён скажа: «Бог мой!»</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">І сказаў ГОСПАД мне зноў: «Ідзі, пакахай жанчыну, якую кахае іншы і якая чужаложыць, як ГОСПАД любіць сыноў Ізраіля, а яны зьвяртаюцца да іншых багоў і любяць разынкі вінаградныя».</verse>
				<verse number="2">І набыў я яе для сябе за пятнаццаць срэбнікаў і паўтары гомары ячменю.</verse>
				<verse number="3">І сказаў ёй: «Шмат дзён будзеш жыць са мною. Ня будзеш займацца распустай і ня будзеш [належаць] іншаму мужу, і я таксама буду для цябе».</verse>
				<verse number="4">Бо шмат дзён будуць сыны Ізраіля жыць без валадара, і бяз князя, і без ахвяры, і без слупа, і без эфоду і без тэрафімаў.</verse>
				<verse number="5">Потым навернуцца сыны Ізраіля і будуць шукаць ГОСПАДА, Бога свайго, і Давіда, валадара свайго, і будуць баяцца ГОСПАДА і добрасьці Ягонай у апошнія дні.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">Слухайце слова ГОСПАДА, сыны Ізраіля, бо ГОСПАД мае спрэчку з жыхарамі зямлі гэтай, бо няма праўды і няма міласэрнасьці, і няма веданьня Бога на зямлі.</verse>
				<verse number="2">Праклён і хлусьня, і забойства, і крадзеж, і чужалоства памнажаюцца, і кроў даганяе кроў.</verse>
				<verse number="3">Дзеля гэтага лямантуе зямля і марнее ўсё, што жыве на ёй, зьвяры палявыя і птушкі нябесныя, і таксама рыбы марскія будуць сабраныя.</verse>
				<verse number="4">Але няхай ніхто не спрачаецца і ня ганіць іншага, бо народ твой — як той, хто спрачаецца са сьвятаром.</verse>
				<verse number="5">І ты спатыкнешся ўдзень, і прарок спатыкнецца з табою ўначы, і Я зьнішчу маці тваю.</verse>
				<verse number="6">Зьнішчаны народ Мой, бо няма веданьня. За тое, што ты адкінуў веданьне, і Я адкіну цябе ад сьвятарства Майго. І як ты забыўся пра Закон Бога твайго, і Я таксама забудуся пра сыноў тваіх.</verse>
				<verse number="7">Чым больш яны памножыліся, тым больш грашылі супраць Мяне. [Дзеля гэтага] славу іхнюю Я замяню ў ганьбу.</verse>
				<verse number="8">Яны ядуць грэх народу Майго, і да беззаконьняў іхніх імкнецца душа іхняя.</verse>
				<verse number="9">І будзе як з народам, так і са сьвятаром, і Я пакараю яго за шляхі ягоныя, і ўчынкі ягоныя зьвярну на яго.</verse>
				<verse number="10">І будуць есьці, і не насыцяцца, будуць чыніць распусту, і не разрастуцца, бо пакінулі зважаць на ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="11">Распуста і віно, і сок забіраюць сэрца.</verse>
				<verse number="12">Народ Мой пытаецца ў дрэва свайго, і кій ягоны адказвае яму, бо дух распусты зьвёў у аблуду [яго], і яны чыняць распусту, [адступаючы] ад Бога свайго.</verse>
				<verse number="13">На вяршынях гор складаюць ахвяры і на ўзгорках паляць кадзіла пад дубам і таполяй, і тэрэбінтам, бо добры цень іхні. Дзеля гэтага чыняць распусту дочкі вашыя, і нявесткі вашыя чужаложаць.</verse>
				<verse number="14">Ня буду караць дочак вашых, што чыняць распусту, і нявестак вашых, што чужаложаць, бо вы аддзяляецеся з распусьніцамі і складаеце ахвяры з блудніцамі, і народ не разумее, што ўпадзе.</verse>
				<verse number="15">Калі распусьнічаеш ты, Ізраіль, няхай Юда ня будзе вінаваты. Не ідзіце ў Гільгал, і не прыходзьце ў Бэт-Авэн, і не прысягайце: «Жыве ГОСПАД!»</verse>
				<verse number="16">Бо Ізраіль наравісты, як наравістая цялушка. Цяпер ГОСПАД будзе пасьвіць іх як ягнятка на вольным прасторы.</verse>
				<verse number="17">Далучыўся да ідалаў Эфраім. Пакінь яго.</verse>
				<verse number="18">Кіслы напой іхні, яны распустаю распусьнічаюць, палюбілі сорам абаронцы іхнія.</verse>
				<verse number="19">Падхопіць іх вецер крыламі сваімі, і будуць яны асаромленыя ахвярамі сваімі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">Слухайце гэта, сьвятары, і пачуйце, доме Ізраіля, і прыхіліце вуха, доме валадара, бо вам будзе суд, бо вы былі пасткаю для Міцпы і сеткаю, расьцягнутаю на Таборы.</verse>
				<verse number="2">І бунтаўнікі жадаюць забіваць, але Я пакараю кожнага з іх.</verse>
				<verse number="3">Я ведаю Эфраіма, і Ізраіль не схаваны ад Мяне, бо цяпер ты распусьнічаеш, Эфраім, стаў нячыстым Ізраіль.</verse>
				<verse number="4">Не даюць учынкі іхнія вярнуцца да Бога іхняга, бо дух распусты ў нутры іхнім, і яны ня ведаюць ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="5">І пыха Ізраіля сьведчыць перад абліччам ягоным, і Ізраіль, і Эфраім спатыкнуцца ў грахах сваіх, таксама Юда спатыкнецца з імі.</verse>
				<verse number="6">З авечкамі сваімі, з валамі сваімі пойдуць шукаць ГОСПАДА, але ня знойдуць. Ён аддаліўся ад іх.</verse>
				<verse number="7">Яны здрадзілі ГОСПАДУ, бо сыноў чужых нарадзілі. Цяпер пажарэ іх маладзік разам з часткамі [спадчыны] іхняй.</verse>
				<verse number="8">Трубіце ў рог ў Гіве, у трубу ў Раме, крычыце ў Бэт-Авэне: «Ужо па табе, Бэн’яміне!»</verse>
				<verse number="9">Эфраім будзе спустошаны ў дзень пакараньня. Сярод каленаў Ізраіля паведамлю пра тое, што напэўна [будзе].</verse>
				<verse number="10">Князі Юды сталіся як тыя, што перасоўваюць мяжу. Выльлю на іх як ваду гнеў Мой.</verse>
				<verse number="11">Эфраім прыгнечаны, судом паламаны, бо пачаў хадзіць за марнотаю.</verse>
				<verse number="12">І Я [буду] як моль для Эфраіма, і як гніль для дому Юды.</verse>
				<verse number="13">І ўбачыў Эфраім хваробу сваю, а Юда — рану сваю, і пайшоў Эфраім у Асур, і паслаў да валадара Ярэва, але той ня можа аздаравіць вас, ані вылячыць рану вашую.</verse>
				<verse number="14">Бо Я [буду] як леў для Эфраіма і як ільвяня для дому Юды. Я, Я разьдзяру і адыйду, панясу, і ніхто не выратуе.</verse>
				<verse number="15">Пайду, вярнуся на месца Маё, аж пакуль не прызнаюць віну сваю і будуць шукаць аблічча Маё. У прыгнечанасьці сваёй будуць пільна шукаць Мяне.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="6">
				<verse number="1">«Хадзем і вернемся да ГОСПАДА, бо Ён разьдзёр, і Ён нас аздаровіць, Ён ударыў, і Ён перавяжа [раны] нашыя.</verse>
				<verse number="2">Ажывіць нас праз два дні, і на трэці дзень падніме нас, і мы будзем жыць перад абліччам Ягоным.</verse>
				<verse number="3">І мы пазнаем, і будзем імкнуцца пазнаць ГОСПАДА. Як [прыход] раніцы падрыхтаваны выхад Ягоны, і Ён прыйдзе да нас як дождж, як раньні дождж і як позьні дождж на зямлю».</verse>
				<verse number="4">Што Мне зрабіць табе, Эфраіме? Што Мне зрабіць табе, Юда? Міласэрнасьць вашая як воблака ранішняе, як раса, што рана зьнікае.</verse>
				<verse number="5">Дзеля гэтага Я абчэсваў іх праз прарокаў, забіваў іх словамі вуснаў Маіх. І суды Мае як сьвятло выходзяць.</verse>
				<verse number="6">Бо міласэрнасьці хачу, а не ахвяры, і пазнаньня Бога больш, чым цэласпаленьняў.</verse>
				<verse number="7">Але яны, як Адам, парушылі запавет, там яны здрадзілі Мне.</verse>
				<verse number="8">Гілеад — горад тых, якія робяць злачынствы, заплямлены крывёю.</verse>
				<verse number="9">Як разбойнікі цікуюць на чалавека, так хеўра сьвятароў забіваюць злачынна на шляху ў Сыхем, бо падступнае робяць.</verse>
				<verse number="10">У доме Ізраіля Я бачыў брыдоту з брыдотаў, там распуста Эфраіма, зганьбаваны Ізраіль.</verse>
				<verse number="11">Таксама для цябе, Юда, прызначана жніво, калі Я вярну палон народу Майго.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="7">
				<verse number="1">Калі Я лячу Ізраіль, выяўляецца беззаконьне Эфраіма і ліхота Самарыі, бо яны ўчыняюць хлусьню, і злодзей уваходзіць [у дом], разбойнікі рабуюць на вуліцы.</verse>
				<verse number="2">І ня кажуць яны ў сэрцы сваім, што Я памятаю пра ўсю ліхоту іхнюю. Цяпер атачаюць іх учынкі іхнія, яны будуць перад абліччам Маім.</verse>
				<verse number="3">Ліхоцьцем сваім весялілі валадара, і маной сваёю — князёў.</verse>
				<verse number="4">Усе яны чужаложаць, як печ, распаленая пекарам, які перастае чуваць, калі замясіў цеста, каб яно закісла.</verse>
				<verse number="5">У дзень валадара нашага князі зрабілі яго нядужым, [даўшы] бутлі віна, і ён выцягвае руку сваю разам з насьмешнікамі.</verse>
				<verse number="6">Бо яны наблізілі сэрца сваё да [растаўляньня] пастак як [распаленая] печ. Пекар іхні сьпіць усю ноч, а раніцаю яна гарыць, як полымя вагню.</verse>
				<verse number="7">Усе яны распаленыя, як печ, і зьядаюць судзьдзяў сваіх. Усе валадары іхнія падаюць, няма сярод іх нікога, хто б клікаў да Мяне.</verse>
				<verse number="8">Эфраім зьмяшаўся з народамі; Эфраім стаўся як аладка, [якая сьпечана], не пераварочваючы.</verse>
				<verse number="9">Чужынцы зьядаюць сілу ягоную, а ён ня ведае; таксама сівізна пабяліла яго, а ён ня ведае.</verse>
				<verse number="10">І сьведчыць пыха Ізраіля супраць яго, але яны не зьвяртаюцца да ГОСПАДА, Бога іхняга, і не шукаюць Яго ў-ва ўсім гэтым.</verse>
				<verse number="11">І стаўся Эфраім як голуб дурны, бяз сэрца, клічуць Эгіпет, ідуць у Асірыю.</verse>
				<verse number="12">Калі яны пойдуць, Я расьцягну на іх сеці Мае, сьцягну іх, як птушак нябесных, пакараю іх, як было ім сказана ў грамадзе іхняй.</verse>
				<verse number="13">Гора ім, бо яны ўцякаюць ад Мяне! Спусташэньне на іх, бо яны адступіліся ад Мяне! Хоць Я адкупіў іх, яны кажуць няпраўду на Мяне.</verse>
				<verse number="14">І ня клічуць Мяне ў сэрцы сваім, калі выюць на ложках сваіх. Дзеля збожжа і віна яны зьбіраюцца, але ад Мяне адварочваюцца.</verse>
				<verse number="15">Хоць Я настаўляў іх, умацоўваў рамёны іхнія, яны надумваюць ліхое супраць Мяне.</verse>
				<verse number="16">Зьвяртаюцца, але не да Найвышэйшага. Яны — як лук здрадлівы. Упадуць ад мяча князі іхнія за ярасьць языка іхняга. Гэта [зробіць] іх пасьмешышчам у зямлі Эгіпецкай.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="8">
				<verse number="1">Трубу [паднясі] да вуснаў тваіх! Як арол [ляціць] на дом ГОСПАДА, бо парушылі запавет Мой і ад Закону Майго адступіліся.</verse>
				<verse number="2">Да Мяне клікалі: «Божа мой, мы ведаем Цябе, мы, Ізраіль!»</verse>
				<verse number="3">Адкінуў Ізраіль дабро. Вораг будзе перасьледаваць яго.</verse>
				<verse number="4">Яны ставяць валадароў, але без Мяне; ставяць князёў, але Я ня ведаю [пра гэта]. З срэбра свайго і золата свайго зрабілі ідалаў для сябе на загубу сваю.</verse>
				<verse number="5">Адкінула [цябе] цяля тваё, Самарыя! Распаліўся гнеў Мой супраць іх. Як доўга ня можаце захоўваць нявіннасьць?</verse>
				<verse number="6">Бо і яно з Ізраіля; разьбяр зрабіў яго, і ён ня ёсьць богам, на кавалкі разваліцца цяля Самарыі.</verse>
				<verse number="7">Бо яны пасеялі вецер, і пажнуць буру. Ня будзе ў яго збожжа; парастак ня дасьць мукі, а калі і дасьць, чужынцы праглынуць яе.</verse>
				<verse number="8">Праглынуты Ізраіль; ён стаўся між народамі як начыньне непатрэбнае.</verse>
				<verse number="9">Бо яны зыйшлі да Асура як дзікі асёл самотны; Эфраім наймае сабе каханкаў.</verse>
				<verse number="10">Хоць яны наймалі ў народаў, цяпер Я зьбяру іх, і яны адчуюць крыху цяжар валадара князёў,</verse>
				<verse number="11">бо Эфраім намножыў ахвярнікі, каб грашыць, былі ў яго ахвярнікі, каб грашыць.</verse>
				<verse number="12">Пішучы, напісаў для яго найвялікшыя рэчы Закону Майго, але яны за чужое палічылі гэта.</verse>
				<verse number="13">Як ахвяры з дароў Маіх ахвяруюць мяса і ядуць яго, але ГОСПАД ня мае ўпадабаньня ў іх. Цяпер Ён ўзгадае беззаконьне іхняе і наведае грахі іхнія; яны вернуцца ў Эгіпет.</verse>
				<verse number="14">І забыўся Ізраіль пра Творцу свайго, і пабудаваў сьвятыні; і Юда памножыў гарады ўмацаваныя, але Я пашлю агонь на гарады ягоныя, і ён пажарэ замкі ягоныя.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="9">
				<verse number="1">Не весяліся, Ізраіль, ня радуйся, як іншыя народы, бо ты распусьнічаеш супраць Бога твайго, ты палюбіў плату [распусьніцы] на кожным току збожжа.</verse>
				<verse number="2">Ток і тоўчня ня будуць пасьвіць іх, і віно ашукае іх.</verse>
				<verse number="3">Ня будуць яны жыць у зямлі ГОСПАДА, і вернецца Эфраім у Эгіпет, і ў Асірыі будуць есьці нячыстае.</verse>
				<verse number="4">Ня будуць яны выліваць віно для ГОСПАДА, і ня будуць Яму прыемныя ахвяры іхнія. [Гэта] будзе для іх як хлеб жалобы, усе, хто будуць есьці яго, будуць нячыстыя. Бо хлеб іхні за душы іхнія ня ўвойдзе ў дом ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="5">Што будзеце рабіць у дзень сходу і ў дзень сьвята ГОСПАДАВАГА?</verse>
				<verse number="6">Бо вось, прыйдуць яны з прычыны зьнішчэньня. Эгіпет зьбярэ іх, Мэмфіс іх пахавае, каштоўнае срэбра іхняе атрымае ў спадчыну крапіва, церні будуць у намётах іхніх.</verse>
				<verse number="7">Прыйдуць дні наведваньня, прыйдуць дні адплаты. Ізраіль даведаецца, што прарок здурнеў, і ашалелы чалавек духа з прычыны мноства беззаконьня твайго і вялікай варожасьці [да Бога].</verse>
				<verse number="8">Прарок, [які быў] вартаўніком Эфраіма пры Богу маім, [стаўся] пасткай птушкалова на ўсіх шляхах ягоных; варожасьць у доме Бога ягонага.</verse>
				<verse number="9">Сапсуліся да глыбіні, як у дні Гівы. [Бог] будзе памятаць пра беззаконьне іхняе, пакарае за грахі іхнія.</verse>
				<verse number="10">Я знайшоў Ізраіля як вінаград у пустыні, як першую фігу на дрэве фігавым Я ўбачыў бацькоў вашых на пачатку яго. Але яны прыйшлі да Баал-Пэора і прысьвяцілі сябе сораму, і былі агіднымі ў тым, што яны любілі.</verse>
				<verse number="11">Слава Эфраіма як птушка адляцела [адразу] ад нараджэньня і ад улоньня, і ад зачацьця.</verse>
				<verse number="12">Бо нават калі выгадуюць сыноў сваіх, Я забяру ў іх чалавека. Гора ім, бо Я адступлюся ад іх!</verse>
				<verse number="13">Эфраім, як Я бачыў, [падобны] да Тыру, пасаджаны на месцы прыемным, але Эфраім вядзе на забіцьцё сыноў сваіх.</verse>
				<verse number="14">«Дай ім, ГОСПАДЗЕ, што хочаш даць! Дай ім улоньне бясплоднае і грудзі ссохлыя!»</verse>
				<verse number="15">Уся нягоднасьць іхняя ў Гільгале, бо там Я зьненавідзеў іх. З прычыны ліхоты ўчынкаў іхніх выжану іх з дому Майго, ня буду больш любіць іх. Усе князі іхнія — бунтаўнікі.</verse>
				<verse number="16">Павалены Эфраім, корань іхні ссох, ён ня дасьць плоду. А нават калі народзяць, Я заб’ю ўлюбёных улоньня іхняга.</verse>
				<verse number="17">Адкіне іх Бог мой, бо яны ня слухалі Яго, і будуць яны ўцякачамі паміж народаў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="10">
				<verse number="1">Ізраіль [быў] вінаградам буйным, для сябе прыносіў плод. Чым больш было пладоў, тым больш ён памнажаў ахвярнікі, чым лепшай была зямля ягоная, тым прыгажэйшыя ставіў слупы.</verse>
				<verse number="2">Падзеленае сэрца іхняе, цяпер яны вінаватыя. Ён пакрышыць ахвярнікі іхнія і зьнішчыць слупы іхнія.</verse>
				<verse number="3">Бо цяпер яны скажуць: «Няма ў нас валадара, бо мы не баяліся ГОСПАДА, і валадар што нам зробіць?»</verse>
				<verse number="4">Прамаўляюць словы, прысягаюць хлусьліва, [калі] заключаюць запавет. І квітнее як палын суд іхні на разорах палёў.</verse>
				<verse number="5">Жыхары Самарыі непакояцца пра цялятаў Бэт-Авэну, бо плача над ім народ ягоны і службіты паганскія ягоныя галосяць над славай ягонай, бо яна адыходзіць ад яго.</verse>
				<verse number="6">Таксама яго завядуць у Асірыю як дар для валадара Ярэву. Эфраім пакрыецца ганьбаю і Ізраіль будзе асаромлены за рашэньне сваё.</verse>
				<verse number="7">Самарыя будзе зьнішчана, валадар ейны будзе як трэска на абліччы водаў.</verse>
				<verse number="8">І будуць зьнішчаныя вышыні Авэну, грэх Ізраіля. Церні і асот вырастуць на ахвярніках іхніх, і будуць казаць да гораў: «Накрыйце нас!», і да пагоркаў: «Упадзіце на нас!»</verse>
				<verse number="9">Ад дзён Гівы грашыў ты, Ізраілю! Там вы засталіся. Не дасягнула іх у Гіве вайна супраць сыноў беззаконьня.</verse>
				<verse number="10">Паводле ўпадабаньня Майго пакараю іх, зьбяруцца народы супраць іх, калі яны будуць зьвязаныя за падвойную нягоднасьць сваю.</verse>
				<verse number="11">Эфраім — навучаная ялаўка, якая любіць малаціць, але Я ўскладу ярмо на тлусты карак ягоны. Запрагу Эфраіма, будзе араць Юда, будзе баранаваць для яго Якуб.</verse>
				<verse number="12">Сейце для сябе ў праведнасьці, жніце ў міласэрнасьці, заорвайце для сябе дзірван, бо час шукаць ГОСПАДА, аж пакуль Ён прыйдзе і вылье дажджом праведнасьць на вас.</verse>
				<verse number="13">Але вы аралі ліхоту, зьбіралі беззаконьне, елі плод хлусьні, бо ты спадзяваўся на шлях свой і на мноства волатаў тваіх.</verse>
				<verse number="14">І паўстане гармідар сярод народу твайго, і ўсе замкі твае будуць зруйнаваныя, як Шальман зруйнаваў Бэт-Арбэль у дзень бітвы; маці з сынамі будуць пацятыя на кавалкі.</verse>
				<verse number="15">Гэтак зраблю вам, Бэтэль, з прычыны ліхоты ліхасьці вашай. Раніцаю зьнішчэньнем зьнішчаны будзе валадар Ізраіля.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="11">
				<verse number="1">Калі Ізраіль быў дзіцём, Я палюбіў яго, і з Эгіпту паклікаў сына Майго.</verse>
				<verse number="2">Клікалі да іх [прарокі], а яны зыходзілі ад аблічча іхняга. Для Баала складалі ахвяры і для ідалаў палілі кадзіла.</verse>
				<verse number="3">А Я вучыў хадзіць Эфраіма, браў іх на рамёны Мае, але яны не разумелі, што Я лячыў іх.</verse>
				<verse number="4">Вяроўкамі людзей цягнуў Я іх, путамі любові. І Я быў для іх, як той, хто здымае ярмо ад сківіцаў іхніх, і схіляўся да іх, каб накарміць.</verse>
				<verse number="5">Ня вернецца ён у зямлю Эгіпецкую, але Асур будзе валадаром ягоным, бо яны не захацелі навярнуцца [да Мяне].</verse>
				<verse number="6">І будзе меч шалець у гарадах ягоных, і паломіць засаўкі іхнія, і пажарэ іх за намеры іхнія.</verse>
				<verse number="7">А народ Мой упарта адварочваецца ад Мяне, і хоць яго клічуць да ўзгорняга, ён не ўзвышаецца ў адзінстве.</verse>
				<verse number="8">Ці пакіну цябе, Эфраіме? Ці аддам цябе, Ізраілю? Ці пакіну цябе як Адму? Ці зраблю табе як Цэвоіму? Пераварочваецца ў-ва Мне сэрца Маё, адначасна распалілася літасьць Мая.</verse>
				<verse number="9">Не зраблю паводле ярасьці гневу Майго і не вярнуся, каб зьнішчыць Эфраіма. Бо Я — Бог, а не чалавек. Я — Сьвяты пасярод цябе. І Я не ўвайду ў горад.</verse>
				<verse number="10">Яны пойдуць за ГОСПАДАМ. Ён як леў зарыкае. Калі Ён зарыкае, прыйдуць з дрыжаньнем сыны мора.</verse>
				<verse number="11">Прыйдуць з дрыжаньнем як птушкі, з Эгіпту, і як галубы, з зямлі Асірыі, і Я пасялю іх у дамах іхніх, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="12">Эфраім атачыў Мяне хлусьнёю, а дом Ізраіля — падступнасьцю, хоць Юда яшчэ трымаецца з Богам, і ў сьвятых рэчах верны.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="12">
				<verse number="1">Эфраім пасьвіць вецер і гоніцца за ветрам усходнім. Увесь дзень ён памнажае хлусьню і спусташэньне, і заключае запавет з Асірыяй, і выносіць алей у Эгіпет.</verse>
				<verse number="2">ГОСПАД мае справу судовую з Юдам, і пакарае Якуба паводле шляхоў ягоных, паводле ўчынкаў ягоных вернецца да яго.</verse>
				<verse number="3">Яшчэ ва ўлоньні ён ухапіў за пяту брата свайго і сілаю сваёю змагаўся з Богам.</verse>
				<verse number="4">І змагаўся з анёлам, і перамог. Плакаў і прасіў ласкі ў Яго. У Бэтэлі знайшоў Яго, і там Ён размаўляў з намі.</verse>
				<verse number="5">Гэта ГОСПАД, Бог Магуцьцяў, ГОСПАД — напамін пра Яго.</verse>
				<verse number="6">І ты вярніся да Бога твайго, захоўвай міласэрнасьць і суд, і заўсёды чакай Бога твайго.</verse>
				<verse number="7">Ханаан у руцэ сваёй мае вагі фальшывыя, любіць прыгнёт.</verse>
				<verse number="8">І сказаў Эфраім: «Але я ўзбагаціўся, знайшоў сілу для сябе. У-ва ўсіх высілках маіх ня знойдзена ў-ва мне няправасьці, якая б была грахом».</verse>
				<verse number="9">Але Я — ГОСПАД, Бог твой, [ад выхаду] з зямлі Эгіпецкай. І Я зноў вярну цябе ў намёты, як у дні спатканьня [са Мною].</verse>
				<verse number="10">І Я прамаўляў да прарокаў, і Я памнажаў відзежы, і праз прарокаў даваў прыповесьці.</verse>
				<verse number="11">Калі ў Гілеадзе няправасьць, станецца [ўсё] марнотаю; [дарэмна] ў Гільгале валоў складаюць у ахвяру. Ахвярнікі іхнія — як крушня на разараным полі.</verse>
				<verse number="12">І ўцёк Якуб на палі Араму, і служыў Ізраіль за жонку, і за жонку пільнаваў [статак].</verse>
				<verse number="13">І праз прарока ГОСПАД вывеў Ізраіля з Эгіпту, і праз прарока Ён захоўваў яго.</verse>
				<verse number="14">Але Эфраім упарта раздражняў [Бога], і Ён пакінуў на ім кроў ягоную, і ганьбу ягоную верне яму Госпад ягоны.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="13">
				<verse number="1">Калі прамаўляў Эфраім, [усе] трымцелі, ён быў узвышаны ў Ізраілі. Але стаўся вінаватым праз Баала, і памёр.</verse>
				<verse number="2">А цяпер павялічваюць грэх, і робяць сабе літыя выявы са срэбра свайго, ідалаў паводле разуменьня свайго. Гэта ўсё ў іх выраб разьбярскі. Яны кажуць: «Людзі, якія складаюць ахвяры, няхай цалуюць цяля».</verse>
				<verse number="3">Дзеля гэтага будуць яны як туман ранішні, як раса, што хутка зьнікае, як мякіна, якую вецер разносіць на току, і як дым з коміна.</verse>
				<verse number="4">Але Я — ГОСПАД, Бог твой, ад выхаду з зямлі Эгіпецкай, і ты ня ведаў Бога, акрамя Мяне, і няма Збаўцы, акрамя Мяне.</verse>
				<verse number="5">І Я пазнаў цябе ў пустыні, у зямлі вельмі сухой.</verse>
				<verse number="6">На пашах сваіх яны насыціліся, насыціліся і ўзганарылася сэрца іхняе, і яны забыліся пра Мяне.</verse>
				<verse number="7">І Я буду для іх як леў, як леапард на дарозе буду цікаваць [на іх].</verse>
				<verse number="8">Я сустрэну іх як мядзьведзіца, пазбаўленая дзяцей, і разарву заслону сэрца іхняга, і зьем іх там як леў; зьвер палявы разьдзярэ іх.</verse>
				<verse number="9">Ты сам сябе зьнішчыў, Ізраілю, бо ў-ва Мне дапамога твая.</verse>
				<verse number="10">Дзе цяпер валадар твой, які выбавіць цябе ў-ва ўсіх гарадах тваіх? І дзе судзьдзі твае, якім ты казаў: «Дай мне валадара і князёў»?</verse>
				<verse number="11">Я даў табе валадара ў гневе Маім і забраў яго ў абурэньні Маім.</verse>
				<verse number="12">Зьвязанае ў вузел беззаконьне Эфраіма, захаваны грэх ягоны</verse>
				<verse number="13">Болі, як у парадзіхі, прыйдуць на яго. Ён — сын бяз мудрасьці, бо ня стаў у час у месцы нараджэньня сыноў.</verse>
				<verse number="14">Я выбаўлю іх ад рукі пекла, адкуплю іх ад сьмерці. Сьмерць, дзе джала тваё? Пекла, дзе перамога твая? Спачуваньне схаванае перад вачыма Маімі.</verse>
				<verse number="15">Хоць ён сярод братоў прыносіць плады, прыйдзе вецер усходні. Вецер ГОСПАДА з пустыні ўзьнімаецца і прыбярэ жаролы ягоныя, і высушыць крыніцы ягоныя. Ён спустошыць скарбніцу ўсіх начыньняў каштоўных.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="14">
				<verse number="1">Вінаватая Самарыя, бо збунтавалася супраць Бога свайго. Яны ўпадуць ад мяча, немаўляты іхнія будуць пабітыя [аб скалу], і цяжарныя іхнія будуць пасечаныя.</verse>
				<verse number="2">Навярніся, Ізраілю, да ГОСПАДА, Бога твайго, бо ты спатыкнуўся ў беззаконьні тваім.</verse>
				<verse number="3">Вазьміце з сабою словы і навярніцеся да ГОСПАДА. Скажыце Яму: «Даруй усе беззаконьні і прыймі тое, што добрае, і мы прынясем ахвяру вуснаў нашых.</verse>
				<verse number="4">Асірыя ня збавіць нас. Ня будзем езьдзіць на конях, і ня будзем казаць “божа наш” вырабу рук нашых. Бо ў Табе знойдзе міласьць сірата».</verse>
				<verse number="5">Я вылекую адступніцтва іхняе, палюблю іх ахвотна, бо гнеў Мой адвернецца ад іх</verse>
				<verse number="6">Я буду для Ізраіля як раса, ён заквітнее як лілея і пусьціць карані свае [як кедр] на Лібане.</verse>
				<verse number="7">Разрастуцца галіны ягоныя і станецца як у аліўкі хараство ягонае, і водар ягоны — як Лібан.</verse>
				<verse number="8">Вернуцца і будуць сядзець у ценю ягоным, ажывуць, як збожжа, разквітнеюць, як лаза вінаградная, памяць іхняя — як віно Лібану.</verse>
				<verse number="9">Эфраім скажа: «Што мне ўжо да ідалаў?» Я адкажу табе і буду глядзець на цябе. Я — як кіпарыс зялёны, дзякуючы Мне ты знаходзіш плод твой.</verse>
				<verse number="10">Хто мудры, няхай зразумее гэта, і хто разумны, няхай пазнае, бо простыя шляхі ГОСПАДА, і праведныя будуць хадзіць па іх, а адступнікі спатыкнуцца.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="29">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Слова ГОСПАДА, якое было да Ёэля, сына Пэтуэля.</verse>
				<verse number="2">Слухайце гэта, старыя, і прыхіліце вуха, усе жыхары зямлі. Ці было такое ў дні вашыя або ў дні бацькоў вашых?</verse>
				<verse number="3">Распавядзіце пра гэта сынам вашым, а сыны вашыя — сынам сваім, а сыны іхнія —пакаленьню наступнаму:</verse>
				<verse number="4">Тое, што засталося ад вусеняў, зьела саранча, што засталося ад саранчы, зьелі хрушчы, што засталося ад хрушчоў, паелі чэрві.</verse>
				<verse number="5">Прачніцеся, п’яніцы, і плачце, і бядуйце ўсе тыя, што п’юць віно, па маладым віне, бо яно забранае ад вуснаў вашых.</verse>
				<verse number="6">Бо прыйшоў на зямлю Маю народ дужы, якога безьліч. Зубы ягоныя — зубы львіныя, а сківіцы — як у ільвіцы.</verse>
				<verse number="7">Ён зрабіў пустэчаю вінаграднік Мой, фігавае дрэва Маё паламаў, дашчэнту агаліў яго і адкінуў; зьбялелі галіны ягоныя.</verse>
				<verse number="8">Галасі як маладзіца, падперазаная зрэбніцаю, над мужам маладосьці сваёй.</verse>
				<verse number="9">Забраныя ахвяры хлебныя і ахвяры вадкія ад Дому ГОСПАДА; у жалобе сьвятары, служыцелі ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="10">Поле спустошана, у жалобе зямля, бо стаптанае збожжа, высахла маладое віно, зьвяла аліўка.</verse>
				<verse number="11">Смуткуйце, земляробы, галасіце, вінаградары, дзеля пшаніцы і дзеля ячменю, бо загінула жніво ў полі.</verse>
				<verse number="12">Вінаградная лаза засохла, і дрэва фігавае зьвяла, дрэва гранатовае і пальма, і яблына, і ўсе дрэвы палявыя пасохлі; бо высахла весялосьць між сыноў чалавечых.</verse>
				<verse number="13">Падперажыцеся [зрэбніцай] і лямантуйце, сьвятары, галасіце, служыцелі ахвярніку, хадзіце, начуйце ў зрэбніцы, служыцелі Бога майго, бо затрыманыя ахвяры хлебныя і ахвяры вадкія ў Доме Бога вашага.</verse>
				<verse number="14">Прызначце сьвяты пост, склічце ўрачысты сход, зьбярыце старых і ўсіх жыхароў зямлі гэтай у Дом ГОСПАДА, Бога вашага, і клічце да ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="15">Гора дню гэтаму, бо блізка дзень ГОСПАДА, ён прыйдзе як спусташэньне ад Усемагутнага.</verse>
				<verse number="16">Хіба не перад вачыма нашымі забіраецца ежа, з дому Бога нашага — радасьць і пацяшэньне?</verse>
				<verse number="17">Згніла зерне пад скібамі сваімі, спусьцелі каморы, разбураны пуні, бо высахла збожжа.</verse>
				<verse number="18">Як стогне скаціна, блукаюць чароды кароваў, бо няма для іх пашы, і чароды авечак спустошаны.</verse>
				<verse number="19">Да Цябе, ГОСПАДЗЕ, гукаю, бо агонь пажэр пашы пустыні, і полымя спаліла ўсе дрэвы палявыя.</verse>
				<verse number="20">Таксама жывёла палявая прагне да Цябе, бо ручаі водаў высахлі, і агонь пажэр пашы пустыні.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">Трубіце ў рог на Сыёне, усклікайце на гары Маёй сьвятой! Дрыжыце, усе жыхары зямлі, бо ідзе дзень ГОСПАДА, бо ён блізка,</verse>
				<verse number="2">дзень цемры і змроку, дзень хмары і імглы. Як зараніца рухаецца па горах, [так] народ шматлікі і дужы. Падобнага да яго не было спрадвеку і пасьля яго ня будзе аж да гадоў пакаленьня і пакаленьня.</verse>
				<verse number="3">Перад абліччам ягоным агонь жарэ, а за ім полымя спальвае; як сад Эдэн зямля перад ім, а за ім — спустошаная пустыня, і ніхто не ўцячэ ад яго.</verse>
				<verse number="4">Выгляд іхні — нібы выгляд коней, і, як вершнікі, так яны бягуць.</verse>
				<verse number="5">Як грукат калясьніцаў на вяршынях гор, яны імчаць, як трэскат полымя агню, які жарэ салому, як народ дужы шыхтуецца да бітвы.</verse>
				<verse number="6">Ад аблічча ягонага дрыжаць народы, усе твары зьбялелі.</verse>
				<verse number="7">Як волаты яны бягуць, як ваяры ўзыходзяць на муры, і кожны ідзе па шляху сваім, і ня збочвае са сьцежкі сваёй.</verse>
				<verse number="8">Адзін аднаго ня пхае, кожны ідзе дарогаю сваёй, яны падаюць на дзіды і ня гінуць.</verse>
				<verse number="9">У горад урываюцца, на муры ўзыходзяць, у дамы ўваходзяць, праз вокны ўлазяць як злодзей.</verse>
				<verse number="10">Перад абліччам Ягоным трасецца зямля, дрыжыць неба, сонца і месяц цямнеюць, і зоркі губляюць бляск свой.</verse>
				<verse number="11">І ГОСПАД дае голас Свой перад абліччам войска Свайго, бо вельмі вялікі табар Ягоны, бо магутны той, хто выконвае слова Ягонае, бо вялікі дзень ГОСПАДА і вельмі страшны, і хто можа вытрымаць яго?</verse>
				<verse number="12">І нават цяпер, кажа ГОСПАД, навярніцеся да Мяне ўсім сэрцам сваім, у посьце, з плачам і галашэньнем.</verse>
				<verse number="13">І разьдзірайце сэрца вашае, а не адзежы вашыя, і навярніцеся да ГОСПАДА, Бога вашага, бо Ён ласкавы і спагадлівы, павольны да гневу і вельмі міласэрны, і шкадуе ў нядолі.</verse>
				<verse number="14">Хто ведае, ці Ён не павернецца [да вас], і не пашкадуе, і не пакіне дабраславенства ахвяры хлебнай і ахвяры вадкай для ГОСПАДА, Бога вашага?</verse>
				<verse number="15">Трубіце ў рог на Сыёне, прызначце пост, склічце ўрачысты сход,</verse>
				<verse number="16">зьбярыце народ, прызначце [збор] царквы, склічце старых, зьбярыце дзяцей і немаўлят; няхай выйдзе жаніх з пакою свайго і нявеста з-пад намёту свайго.</verse>
				<verse number="17">Паміж прысенкамі і ахвярнікам няхай плачуць сьвятары, служыцелі Божыя, і няхай кажуць: «Пашкадуй, ГОСПАДЗЕ, народ Твой, і ня дай спадчыны Тваёй на ганьбаваньне, каб народы ня мелі ўлады над ёю. Навошта маюць казаць між народамі: “Дзе Бог іхні?”»</verse>
				<verse number="18">І запалае рэўнасьцю ГОСПАД пра зямлю Сваю і зьлітуецца над народам Сваім.</verse>
				<verse number="19">І адказаў ГОСПАД, і сказаў народу Свайму: «Вось, Я пашлю вам збожжа і маладое віно, і алей, і вы насыціцеся імі, і не аддам вас больш на ганьбаваньне між народамі.</verse>
				<verse number="20">І [ворага] з поўначы аддалю ад вас, і выжану яго ў зямлю сухую і спустошаную, пярэднюю [дружыну] ягоную — у мора ўсходняе, а заднюю [дружыну] — у мора заходняе; і ўзьнімецца ад яго смурод, і пойдзе ад яго пах гнілізны, бо ён учыніў [ліха] вялікае.</verse>
				<verse number="21">Ня бойся, зямля, весяліся і радуйся, бо ГОСПАД зробіць вялікае.</verse>
				<verse number="22">Ня бойцеся, жывёлы палявыя, бо зазелянеюць пашы ў пустыні, бо дрэвы дадуць плады свае, фігавае дрэва і вінаград дадуць сілу сваю.</verse>
				<verse number="23">А вы, сыны Сыёну, весяліцеся і радуйцеся ў ГОСПАДЗЕ, Богу вашым, бо Ён дасьць вам дождж раньні паводле праведнасьці [Сваёй], і выльле на вас дождж, дождж раньні і дождж позьні, як [было] раней.</verse>
				<verse number="24">І напоўняцца такі збожжам, і перапоўняцца тоўчні маладым віном і алеем.</verse>
				<verse number="25">І Я аднагароджу вам за тыя гады, у якія паела саранча, хрушчы, чэрві і вусені — войска Маё вялікае, якое Я паслаў супраць вас.</verse>
				<verse number="26">І будзеце есьці, ядучы, і насыціцеся, і будзеце хваліць імя ГОСПАДА, Бога вашага, Які робіць для вас цудоўныя рэчы, і [больш] ня будзе асаромлены народ Мой на вякі.</verse>
				<verse number="27">І даведаецеся, што Я ёсьць сярод Ізраіля, і Я — ГОСПАД, Бог ваш, і няма іншага, і [больш] ня будзе асаромлены народ Мой на вякі.</verse>
				<verse number="28">І станецца пасьля гэтага, Я выльлю Духа Майго на кожнае цела, і будуць прарочыць сыны вашыя і дочкі вашыя, старыя вашыя будуць сьніць сны, юнакі вашыя будуць бачыць відзежы.</verse>
				<verse number="29">І таксама на слугаў і на служак выльлю ў тыя дні Духа Майго,</verse>
				<verse number="30">і дам цуды ў небе і на зямлі, кроў і агонь, і слупы дыму.</verse>
				<verse number="31">Сонца пераменіцца ў цемру, а месяц — у кроў, перад тым, калі прыйдзе дзень ГОСПАДА, вялікі і страшны.</verse>
				<verse number="32">І станецца, кожны, хто будзе клікаць імя ГОСПАДА, будзе выбаўлены, бо на гары Сыён і ў Ерусаліме будзе выбаўленьне, як сказаў ГОСПАД, і сярод тых, якія засталіся, якіх ГОСПАД пакліча.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">Бо вось, у тыя дні і ў тым часе, калі Я вярну палон Юды і Ерусаліму,</verse>
				<verse number="2">Я зьбяру ўсе народы і прывяду іх у Даліну Язафата, і буду з імі судзіцца там за народ Мой і за спадчыну Маю, Ізраіля, які яны расьцярушылі паміж народамі, і зямлю Маю падзялілі,</verse>
				<verse number="3">і пра народ Мой кідалі жэрабя, і аддавалі хлопчыка за распусьніцу, і продалі дзяўчынку за віно, і пілі.</verse>
				<verse number="4">І што вы для Мяне, Тыр і Сідон, і ўсе акругі Філістынскія? Ці помстай аднагародзіце Мне? Калі аднагародзіце Мне, лёгка і хутка Я вярну аднагароду вашую на галаву вашую.</verse>
				<verse number="5">Срэбра Маё і золата Маё вы ўзялі, і добрыя каштоўнасьці Мае перанесьлі ў сьвятыні вашыя,</verse>
				<verse number="6">а сыноў Юды і сыноў Ерусаліму продалі сынам Явану, каб аддаліць іх ад межаў іхніх.</verse>
				<verse number="7">Вось, Я ўзьніму іх з таго месца, куды вы прадалі іх, і вярну аднагароду вашую на галаву вашую,</verse>
				<verse number="8">і прадам сыноў вашых і дачок вашых праз рукі сыноў Юды, і яны прададуць іх Савеям, народу далёкаму, бо ГОСПАД прамовіў [так].</verse>
				<verse number="9">Клічце пра гэта паміж народамі; пасьвяціцеся на вайну; пабудзіце волатаў; няхай наблізяцца, няхай прыйдуць усе ваяры.</verse>
				<verse number="10">Перакуйце плугі вашыя на мячы і сярпы вашыя — на дзіды. Слабы няхай скажа: «Я — волат».</verse>
				<verse number="11">Зьбірайцеся і прыходзьце, ўсе народы навокал, і зьбярыцеся там. Вядзі, ГОСПАДЗЕ, волатаў Тваіх.</verse>
				<verse number="12">Няхай прачнуцца народы і прыйдуць у Даліну Язафата; бо там Я сяду судзіць усе народы навокал.</verse>
				<verse number="13">Пашліце серп, бо жніво сасьпела; прыйдзіце, тапчыце, бо тоўчня поўная, кадкі пераліваюцца, бо вялікая ліхота іхняя.</verse>
				<verse number="14">Грамады, грамады ў Даліне Прысуду, бо блізкі дзень ГОСПАДА ў Даліне Прысуду.</verse>
				<verse number="15">Сонца і месяц зацемрацца, і зоркі страцяць бляск свой.</verse>
				<verse number="16">І ГОСПАД загрыміць з Сыёну, і выдасьць голас Свой з Ерусаліму, і задрыжаць неба і зямля; але ГОСПАД — прыстанішча для народу Свайго і апора для сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="17">І даведаецеся, што Я — ГОСПАД, Бог ваш, Які жыве на Сыёне, на сьвятой гары Маёй. І станецца Ерусалім сьвятым, і чужынцы ўжо ня будуць хадзіць па ім.</verse>
				<verse number="18">І станецца ў той дзень: горы будуць ацякаць маладым віном, і з узгоркаў пацячэ малако, і ўсе ручаіны Юды напоўняцца вадою, і крыніца выйдзе з Дому ГОСПАДА, і напоіць даліну Шыттым.</verse>
				<verse number="19">Эгіпет станецца спустошаным, і Эдом станецца спустошанай пустыняй за гвалт над сынамі Юды, бо яны разьлівалі кроў нявінную ў зямлі іхняй.</verse>
				<verse number="20">Юда на вякі будзе заселены, і Ерусалім — з пакаленьня ў пакаленьне.</verse>
				<verse number="21">І Я пакараю за кроў іхнюю, [за якую яшчэ] не караў; і ГОСПАД будзе жыць на Сыёне.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="30">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Словы Амоса, што быў [адным] з гадоўцаў авечак у Тэкоа, якія ён бачыў пра Ізраіль у дні Узіі, валадара Юды, і ў дні Ерабаама, валадара Ізраіля, два [гады] перад землятрусам.</verse>
				<verse number="2">І ён сказаў: ГОСПАД зарыкае з Сыёну і дасьць голас Свой з Ерусаліму, і сялібы пастухоў будуць у жалобе, і высахне вяршыня Кармэлю.</verse>
				<verse number="3">Гэтак кажа ГОСПАД: “За тры правіны Дамаску, нават за чатыры, не дарую яму, бо яны малацілі Гілеад зубцамі жалезнымі.</verse>
				<verse number="4">І Я спашлю агонь на дом Хазаэля, і ён зжарэ палацы Бэн-Гадада.</verse>
				<verse number="5">І Я разаб’ю засаўкі Дамаску, і вынішчу жыхароў з даліны Авэн і того, хто трымае скіпетр у Бэт-Эдэне, і народ Сірыі пойдзе ў палон да Кіра, кажа ГОСПАД”.</verse>
				<verse number="6">Гэтак кажа ГОСПАД: “За тры правіны Газы, нават за чатыры, не дарую ёй, бо яны ўсіх чыста бралі ў палон паланеньнем, каб выдаць іх Эдому.</verse>
				<verse number="7">І Я спашлю агонь на муры Газы, і ён зжарэ палацы ейныя.</verse>
				<verse number="8">І Я вынішчу жыхароў Ашдоду і таго, хто трымае скіпетр у Ашкелоне, і павярну руку Маю на Экрон, і загіне рэшта Філістынцаў, кажа Госпад ГОСПАД”.</verse>
				<verse number="9">Гэтак кажа ГОСПАД: “За тры правіны Тыру, нават за чатыры, не дарую яму, бо яны перадалі іх усіх чыста паланеньнем Эдому і ня памяталі запавету братэрскага.</verse>
				<verse number="10">І Я спашлю агонь на муры Тыру, і ён зжарэ палацы ягоныя”.</verse>
				<verse number="11">Гэтак кажа ГОСПАД: “За тры правіны Эдому, нават за чатыры, не дарую яму, бо ён перасьледаваў мячом брата свайго, утаймаваў спагадлівасьць сваю, і няспынна разьдзіраў [яго] ў гневе сваім, і лютасьць ягоная трывала заўсёды;</verse>
				<verse number="12">І Я спашлю агонь на Тэман, і ён зжарэ палацы Боцры”.</verse>
				<verse number="13">Гэтак кажа ГОСПАД: “За тры правіны сыноў Амона, нават за чатыры, не дарую яму, бо яны распоравалі цяжарных у Гілеадзе, каб пашырыць межы свае.</verse>
				<verse number="14">І Я распалю агонь на мурах Раббы, і ён зжарэ палацы ейныя сярод крыку ў дзень бітвы, сярод віхору ў дзень буры.</verse>
				<verse number="15">І валадар іхні пойдзе ў палон, ён і князі ягоныя разам [з ім], кажа ГОСПАД”.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">Гэтак кажа ГОСПАД: “За тры правіны сыноў Мааву, нават за чатыры, не дарую яму, бо ён спаліў на вапну косткі валадара Эдому.</verse>
				<verse number="2">І Я спашлю агонь на Мааў, і ён зжарэ палацы Керыёта, і памрэ Мааў сярод галасу, крыку і голасу трубы.</verse>
				<verse number="3">І Я вынішчу судзьдзю спасярод яго, і заб’ю ўсіх князёў ягоных з ім, кажа ГОСПАД”.</verse>
				<verse number="4">Гэтак кажа ГОСПАД: “За тры правіны Юды, нават за чатыры, не дарую яму, бо яны пагрэбавалі Законам ГОСПАДА і не захоўвалі прыказаньні Ягоныя, і зьвяла іх хлусьня іхняя, за якой пайшлі бацькі іхнія;</verse>
				<verse number="5">І Я спашлю агонь на Юду, і ён зжарэ палацы Ерусаліму”.</verse>
				<verse number="6">Гэтак кажа ГОСПАД: “За тры правіны Ізраіля, нават за чатыры, не дарую яму, бо яны продалі за срэбра праведніка і ўбогага — за [пару] сандалаў;</verse>
				<verse number="7">Яны топчуць у пыле зямным галаву бедных, і шлях уцісканых выкрыўляюць; і мужчына і бацька ягоны ходзяць да [адной] дзяўчыны, і гэтым зьневажаюць імя Маё сьвятое.</verse>
				<verse number="8">На адзеньні, узятым у заклад, кладуцца яны каля ўсіх ахвярнікаў, і віно засуджаных п’юць у доме Бога свайго.</verse>
				<verse number="9">А Я зьнішчу Амарэя перад абліччам іхнім, вышыня якога была, як вышыня кедраў, і яны былі моцныя, як дубы. А Я зьнішчу плод ягоны ўгары і карані ягоныя ўнізе.</verse>
				<verse number="10">І Я вывеў вас з зямлі Эгіпецкай і вадзіў вас сорак гадоў па пустыні, каб вы ўзялі ў спадчыну зямлю Амарэя.</verse>
				<verse number="11">І Я паставіў з сыноў вашых прарокаў і з юнакоў вашых — назіраў. Хіба ня так было, сыны Ізраіля? — кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="12">А вы паілі назіраў віном і загадвалі прарокам, кажучы: “Не праракуйце!”</verse>
				<verse number="13">Вось, Я націсну на вас, як цісне воз, поўны снапоў.</verse>
				<verse number="14">І загіне, не ўцячэ спрытны, і дужы ня будзе моцны моцай сваёй, і волат ня выратуе душу сваю.</verse>
				<verse number="15">Той, які страляе з луку, ня будзе стаяць, і спрытны ў нагах сваіх не ўратуецца, і коньнік ня выратуе душу сваю.</verse>
				<verse number="16">І адважны сэрцам сваім сярод волатаў уцячэ голы ў той дзень, кажа ГОСПАД.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">Слухайце слова гэтае, якое ГОСПАД прамовіў да вас, сыны Ізраіля, да ўсёй сям’і, якую Я вывеў з зямлі Эгіпецкай, кажучы:</verse>
				<verse number="2">“Толькі вас Я пазнаў з усіх плямёнаў зямлі. Таму пакараю вас за ўсе беззаконьні вашыя.</verse>
				<verse number="3">Ці пойдуць два [чалавекі] разам, калі яны не дамовіліся?</verse>
				<verse number="4">Ці рыкае леў у лесе, калі ён ня мае здабычы? Ці львяня дае голас свой у логве сваім, калі не злавіла [нічога]?</verse>
				<verse number="5">Ці можа птушка патрапіць у сіло на зямлі, калі пастка на яе не была [пастаўлена]? Ці сіло рухаецца па зямлі, калі не патрапіла здабыча [у яго]?</verse>
				<verse number="6">Калі трубіць у горадзе рог, хіба не дрыжаць людзі? Хіба бывае якое ліха ў горадзе, і ГОСПАД не ўчыніў [яго]?</verse>
				<verse number="7">Бо Госпад ГОСПАД нічога ня робіць, калі не аб’явіць таямніцы Сваёй слугам Сваім, прарокам.</verse>
				<verse number="8">Леў рыкае, хто ня будзе баяцца? Госпад ГОСПАД прамовіў, хто ня будзе прарочыць?</verse>
				<verse number="9">Дайце пачуць [гэта] ў палацах у Ашдодзе і ў палацах у зямлі Эгіпецкай і кажыце: “Зьбярыцеся на гарах Самарыі, і пабачце замяшаньне вялікае сярод яе, і прыгнёт унутры яе”.</verse>
				<verse number="10">І ня ведаюць яны, як рабіць справядліва, кажа ГОСПАД. Яны зьбіраюць гвалт і ліхадзейства ў палацах сваіх.</verse>
				<verse number="11">Дзеля гэтага кажа Госпад ГОСПАД: “Пыгнятальнік [стане] вакол зямлі гэтай, і ён забярэ ў цябе сілу тваю, і будуць абрабаваныя палацы твае”.</verse>
				<verse number="12">Гэтак кажа ГОСПАД: “Як пастух ратуе з пашчы ільва дзьве галёнкі або кавалак вуха, так будуць выратаваныя сыны Ізраіля, якія жывуць у Самарыі ў куце ложка і ў Дамаску на посьцілцы”.</verse>
				<verse number="13">Паслухайце і папярэдзьце дом Якуба, кажа Госпад ГОСПАД, Бог Магуцьцяў.</verse>
				<verse number="14">Бо ў той дзень, калі Я наведаю Ізраіль за правіны ягоныя, Я таксама наведаю ахвярнікі Бэтэлю, і будуць адсечаныя рогі ахвярніку, і ўпадуць на зямлю.</verse>
				<verse number="15">Я зруйную дом зімовы і дом летні, і загінуць дамы з косьці слановае, і счэзнуць шмат дамоў, кажа ГОСПАД.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">Паслухайце слова гэтае, каровы Башану, якія на гары Самарыі, якія прыгнятаеце бедных, штурхаеце ўбогіх, кажучы гаспадарам сваім: “Прынясі, і будзем піць”.</verse>
				<verse number="2">Прысягнуў Госпад ГОСПАД сьвятасьцю Сваёю, што, вось, прыйдуць на вас дні, і Ён падніме вас на круках і пазасталых вашых — на гачыках для рыбы.</verse>
				<verse number="3">І выйдзе, і [пойдзе] кожная перад сабою праз выломы [у мурах], і кінуць вас у Гермоне, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="4">“Прыйдзіце ў Бэтэль і рабіце беззаконьне; у Гілгале яшчэ больш рабіце беззаконьне і прыносьце кожную раніцу ахвяры свае, кожныя тры дні — дзесяціны свае,</verse>
				<verse number="5">і паліце ахвяры падзякі з кіслым, і голасна абвяшчайце пра ахвяры дабраахвотныя, бо гэта вы любіце, сыны Ізраіля, кажа Госпад ГОСПАД”.</verse>
				<verse number="6">І Я даў вам чысьціню зубоў у-ва ўсіх гарадах вашых і нястачу хлеба ў-ва ўсіх месцах вашых; але вы не навярнуліся да Мяне, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="7">І Я таксама спыніў у вас дождж за тры месяцы да жніва, і выліў дождж на адзін горад, а на другі ня выліў; адно поле было паліта дажджом, а поле, якое дождж не паліў, высахла.</verse>
				<verse number="8">І цягнуліся два і тры гарады ў адзін горад, каб піць ваду, і не маглі напіцца; але вы не навярнуліся да Мяне, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="9">Я біў вас іржою і цьвільлю; мноства садоў вашых, і вінагараднікаў вашых, і дрэваў фігавых вашых, і дрэваў аліўкавых вашых пажэрлі вусені, але вы не навярнуліся да Мяне, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="10">Я спаслаў на вас пошасьць, як заразу ў Эгіпце, забіваў мячом юнакоў вашых, і забраў у палон коней вашых, і ўзьняў да ноздраў вашых смурод табараў вашых, але вы не навярнуліся да Мяне, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="11">Я зьнішчыў вас, як Бог зьнішчыў Садом і Гамору, і вы былі, як галавешка, уратаваная з вагню; але вы не навярнуліся да Мяне, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="12">Дзеля гэтага Я гэтак зраблю табе Ізраілю. А калі Я зраблю гэтак табе, прыгатуйся да сустрэчы з Богам тваім, Ізраілю!</verse>
				<verse number="13">Бо Ён — Той, Які фармуе горы і стварае вецер, і выяўляе чалавеку думкі Свае, робіць зараніцу цемраю і крочыць па ўзгорках зямлі; ГОСПАД, Бог Магуцьцяў, — імя Ягонае.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">Паслухайце слова гэтае, якое я ўзьнімаю над вамі, галашэньне пра дом Ізраіля:</verse>
				<verse number="2">“Упала, больш ня ўстане дзяўчына Ізраіля. Яна кінутая на зямлю сваю, няма каму падняць яе”.</verse>
				<verse number="3">Бо гэтак кажа Госпад ГОСПАД: “У горадзе, з якога выходзіла тысяча, застанецца сто, а з якога выходзіла сто, застанецца дзесяць [чалавек] з дому Ізраіля”.</verse>
				<verse number="4">Бо гэтак кажа ГОСПАД дому Ізраіля: “Шукайце Мяне, і будзеце жыць.</verse>
				<verse number="5">І ня шукайце ў Бэтэлі, і не зыходзьце ў Гільгал, і не пераходзьце ў Бээр-Шэву, бо Гільгал будзе палонены палонам, а Бэтэль станецца марнотаю”.</verse>
				<verse number="6">Шукайце ГОСПАДА, і будзеце жыць, каб Ён не ўвайшоў як агонь у дом Язэпа, і не пажор [усё], і ня будзе каму тушыць [яго] ў Бэтэлі.</verse>
				<verse number="7">Вы ператвараеце ў палын суд, і праведнасьць на зямлю кідаеце.</verse>
				<verse number="8">А Ён — Той, Які ўчыніў Стажар’е і Касцоў, і цень сьмерці ператварае ў раніцу, і дзень робіць цёмным як ноч, Які кліча воды мора і вылівае іх на аблічча зямлі; ГОСПАД — імя Ягонае.</verse>
				<verse number="9">Ён прысьпешвае загубу супраць дужага, і прыходзіць загуба на замак.</verse>
				<verse number="10">Яны ненавідзяць таго, хто дакарае ў браме [гораду], і брыдзяцца тым, хто гаворыць беззаганна.</verse>
				<verse number="11">Дзеля гэтага за тое, што вы топчаце бедных і забіраеце ў іх стравы са збожжа, вы пабудавалі дамы з чэсанага камяня, але ня будзеце жыць у іх, вы пасадзілі прывабныя вінаграднікі, але ня будзеце піць віна з іх.</verse>
				<verse number="12">Бо Я ведаю шматлікія правіны вашыя і цяжкія грахі вашыя; вы прыгнятаеце праведніка, берацё хабары і [справу] ўбогіх у браме выкрыўляеце.</verse>
				<verse number="13">Дзеля гэтага разумны ў гэты час маўчыць, бо гэта час ліхі.</verse>
				<verse number="14">Шукайце дабра, а ня ліха, каб вы маглі жыць; і гэтак ГОСПАД, Бог Магуцьцяў, будзе з вамі, як вы кажаце.</verse>
				<verse number="15">Ненавідзьце ліха і любіце дабро, і пастаўце ў браме суд. Можа ГОСПАД, Бог Магуцьцяў, будзе ласкавы да рэшты Язэпа.</verse>
				<verse number="16">Дзеля гэтага гэтак кажа ГОСПАД, Бог Магуцьцяў, Госпад: “На ўсіх плошчах лямант, і на ўсіх вуліцах будуць казаць: “Аёй! Аёй!”, і будуць клікаць земляроба на жалобу і тых, якія ведаюць галашэньні, галасіць!</verse>
				<verse number="17">І ў-ва ўсіх вінаградніках будзе лямант, бо Я прайду сярод цябе, кажа ГОСПАД”.</verse>
				<verse number="18">Гора вам, якія жадаюць дня ГОСПАДА! Навошта вам гэты дзень ГОСПАДА? Ён — цемра, а не сьвятло.</verse>
				<verse number="19">[Гэта так], як чалавек ўцячэ ад ільва, і сустрэне мядзьведзя; або прыйшоў у дом, і абапёрся рукою сваёю аб сьцяну, і яго ўкусіла зьмяя.</verse>
				<verse number="20">Хіба ня ёсьць дзень ГОСПАДА цемрай, а не сьвятлом? Ён — цемрадзь, і няма бляску [сьвятла] ў ім.</verse>
				<verse number="21">Я ненавіджу, Я грэбую сьвятамі і не адчуваю паху прыемнага на ўрачыстых сходах вашых.</verse>
				<verse number="22">Бо калі вы складаеце мне цэласпаленьні і ахвяры хлебныя вашыя, Мне не даспадобы яны. І на ахвяры мірныя вашыя з кормнай жывёлы Я не пагляджу.</verse>
				<verse number="23">Прыбяры ад Мяне голас сьпеваў тваіх, і гуку гусьляў тваіх Я ня буду слухаць.</verse>
				<verse number="24">Але няхай суд цячэ як вада, і праведнасьць — як магутны ручай.</verse>
				<verse number="25">Ці прыносілі вы Мне ахвяры [крывавыя] і ахвяры хлебныя ў пустыні сорак гадоў, доме Ізраіля?</verse>
				<verse number="26">Але вы насілі намёт Малоха вашага і Кіюна, абразы вашыя, зорку багоў вашых, якую вы сабе рабілі.</verse>
				<verse number="27">За гэта Я завяду вас у палон далёка за Дамаск, кажа ГОСПАД. Бог Магуцьцяў — імя Ягонае.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="6">
				<verse number="1">Гора бесклапотным на Сыёне і тым, якія спадзяюцца на гару Самарыі, якія прызначаныя пачаткам народаў, да якіх прыйшоў дом Ізраіля!</verse>
				<verse number="2">Зыйдзіце ў Кальнэ і пабачце, а адтуль ідзіце да Хамат-Раббы і зыйдзіце ў Гат Філістынскі. Ці вы лепшыя за валадарствы гэтыя? Ці мяжа іхняя большая за мяжу вашую?</verse>
				<verse number="3">Вы лічыце далёкім дзень ліхі і набліжаецеся да пасаду гвалту.</verse>
				<verse number="4">Вы ляжыце на ложку з косьці слановай, і качаецеся на засланых посьцілках, і ясьцё авечак з чарады, і цялятаў з аборы.</verse>
				<verse number="5">Вы брынкаеце на гусьлях, як Давід, прыдумляеце сабе інструмэнты музычныя.</verse>
				<verse number="6">Вы п’іцё віно куфлямі і мажацеся найлепшым шмаравідлам, але не смуткуеце з прычыны загубы Язэпа!</verse>
				<verse number="7">Дзеля гэтага яны пойдуць у палон на чале палонных, і будзе аддалена банкетаваньне ад тых, якія качаліся [ў раскошы]”.</verse>
				<verse number="8">Прысягнуў Госпада ГОСПАД на душу Сваю, кажа ГОСПАД, Бог Магуцьцяў. Мне агідная пыхлівасьць Якуба, і я ненавіджу палацы ягоныя; і Я выдам [ворагу] горад і што напаўняе яго.</verse>
				<verse number="9">І станецца, што калі ў адным доме застанецца дзесяць мужчынаў, і яны памруць.</verse>
				<verse number="10">І возьме яго дзядзька ягоны, і спаліць яго, каб вынесьці косткі з дому, і скажа таму, хто ў сярэдзіне дому: “Ці ёсьць яшчэ [хто] ў цябе?” А той скажа: “Няма”. І ён скажа: “Маўчы, бо нельга ўзгадваць імя ГОСПАДА”;</verse>
				<verse number="11">Бо вось, ГОСПАД загадае і разаб’е дом вялікі ў руіны, а дом малы — у друз.</verse>
				<verse number="12">Ці бягуць коні па скале? Ці аруць [мора] на валах? Бо вы ператварылі суд у атруту і плады праведнасьці — у палын.</verse>
				<verse number="13">Вы радуецеся ў Лё-Дабар, і кажаце: “Ці ж ня сілаю сваёю мы здабылі сабе рогі?”</verse>
				<verse number="14">Але, вось, Я ўзьніму на вас, дом Ізраіля, кажа ГОСПАД, Бог Магуцьцяў, народ, і яны будуць уціскаць вас ад уваходу ў Хамат аж да ручая Арабы”.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="7">
				<verse number="1">Гэта паказаў мне Госпад ГОСПАД. І вось, Ён уфармаваў саранчу, калі пачала расьці атава, і вось, атава была пасьля касьбы для валадара.</verse>
				<verse number="2">І сталася, калі [саранча] скончыла есьці траву на зямлі, я сказаў: “Госпадзе, ГОСПАДЗЕ! Калі ласка, даруй! Як устане Якуб? Бо ён малы”.</verse>
				<verse number="3">Пашкадаваў ГОСПАД пра гэта. “Ня будзе [гэтага]”, — сказаў ГОСПАД.</verse>
				<verse number="4">Гэта паказаў мне Госпад ГОСПАД. І вось, Госпад ГОСПАД паклікаў, каб праводзіць спрэчку, агонь, і ён пажор бяздоньне вялікае, і пажор частку [зямлі].</verse>
				<verse number="5">І я сказаў: “Госпадзе ГОСПАДЗЕ, калі ласка, спыні! Як устане Якуб? Бо ён малы”,</verse>
				<verse number="6">Пашкадаваў ГОСПАД пра гэта. “Ня будзе гэтага”, — сказаў Госпад ГОСПАД.</verse>
				<verse number="7">Гэта Ён паказаў мне. І вось, Госпад стаіць на муры стромкім і ў руцэ Ягонай — грунтвага.</verse>
				<verse number="8">І сказаў ГОСПАД мне: “Што ты бачыш, Амосе?” І я сказаў: “Грунтвагу”. І сказаў Госпад: “Вось, я павешу грунтвагу сярод народу Майго Ізраіля, і ўжо больш не прайду каля іх.</verse>
				<verse number="9">І будуць спустошаныя ўзгоркі Ісаака, і сьвятыні Ізраіля будуць зруйнаваныя, і Я паўстану з мячом на дом Ерабаама”.</verse>
				<verse number="10">І паслаў Амацыя, сьвятар з Бэтэлю, да Ерабаама, валадара Ізраіля, кажучы: «Амос змовіўся супраць цябе пасярод дому Ізраіля. Ня можа зямля вытрываць усіх словаў ягоных.</verse>
				<verse number="11">Бо гэтак сказаў Амос: “Ад мяча памрэ Ерабаам, і Ізраіль паланеньнем будзе выведзены ў палон з зямлі сваёй”».</verse>
				<verse number="12">І сказаў Амацыя Амосу: «Відушчы, ідзі, уцякай сабе ў зямлю Юды, і еш там хлеб, і там праракуй,</verse>
				<verse number="13">але ў Бэтэлі больш не спрабуй прарочыць, бо ён — сьвятыня валадара і дом валадарства».</verse>
				<verse number="14">І адказаў Амос, і сказаў Амацыі: «Я — не прарок, і я — ня сын прарока, бо я — звычайны пастух і зьбіраю сыкаморы.</verse>
				<verse number="15">І ўзяў мяне ГОСПАД, калі я [ішоў] за авечкамі, і сказаў мне ГОСПАД: “Ідзі, праракуй народу Майму, Ізраілю”.</verse>
				<verse number="16">І цяпер слухай слова ГОСПАДА. Ты кажаш: “Не праракуй на Ізраіля і не прапаведуй на дом Ісаака”.</verse>
				<verse number="17">Дзеля гэтага кажа ГОСПАД: “Жонка твая будзе распусьнічаць у горадзе, а сыны твае і дочкі твае ўпадуць ад мяча, і зямля твая будзе падзелена шнурам [меральным], і ты памрэш у зямлі нячыстай, і Ізраіль палаленьнем пойдзе ў палон з зямлі сваёй”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="8">
				<verse number="1">Гэта Госпад ГОСПАД паказаў мне. І вось, кош з летняй [садавінай].</verse>
				<verse number="2">І сказаў Ён: “Што ты бачыш, Амосе?” І я сказаў: “Кош з летняй [садавінай]”. І сказаў ГОСПАД мне: “Канец прыйшоў народу Майму Ізраілю, і ўжо больш не прайду каля іх.</verse>
				<verse number="3">І будуць галасіць сьпевамі сьвятыні ў той дзень, кажа Госпад ГОСПАД; шмат будзе трупаў на кожным месцы, і кінутых моўчкі”.</verse>
				<verse number="4">Паслухайце гэта вы, якія топчаце ўбогага, і вынішчаеце ўцісканых зямлі,</verse>
				<verse number="5">кажучы: “Калі міне маладзік, будзем продаць збожжа; і ў суботу адчынім [сьвірны] са збожжам і зьменшым эфу, і павялічым [цану] сыкля, і будзем абважваць на шалях падманлівых,</verse>
				<verse number="6">каб купляць бедных за срэбра і ўбогага — за [пару] сандалаў, і продаць высеўкі збожжа”.</verse>
				<verse number="7">Прысягнуў ГОСПАД на пыхлівасьць Якуба: “Ніколі не забудуся ўсіх учынкаў іхніх!</verse>
				<verse number="8">Ці не захістаецца ад гэтага зямля? Ці не залямантуе кожны, хто жыве на ёй? І яна ўздымаецца як рака, і ўсхвалюецца, і затопіць, як рака Эгіпецкая”.</verse>
				<verse number="9">І станецца ў той дзень, кажа Госпад ГОСПАД, што Я зраблю заход сонца апоўдні, і зацямню зямлю сярод яснага дня,</verse>
				<verse number="10">і перамяню сьвяты вашыя ў жалобу і ўсе сьпевы вашыя — у галашэньне, і ўскладу на ўсе сьцёгны зрэбніцу, і на кожную галаву — лысіну, і зраблю гэта, як жалобу па адзіным [сыне], і канец гэтага — як дзень горычы.</verse>
				<verse number="11">Вось, праходзяць дні, кажа Госпад ГОСПАД, і Я пашлю голад на зямлю, ня голад хлеба, і ня смагу вады, але [голад], каб слухаць словы ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="12">І будуць бадзяцца ад мора да мора, і з поўначы на ўсход будуць кружляць, шукаючы слова ГОСПАДА, і ня знойдуць.</verse>
				<verse number="13">У той дзень будуць млець прыгожыя дзяўчаты і хлопцы.</verse>
				<verse number="14">Тыя, якія прысягаюць на віну Самарыі і кажуць: “Няхай жыве бог твой, Дане!” і “Няхай жыве шлях у Бээр-Шэву!” упадуць і больш ня ўстануць.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="9">
				<verse number="1">Я бачыў Госпада, Які стаяў на ахвярніку, і Ён сказаў: “Удар па бэльцы і затрасуцца вушакі, і ўпадуць на галовы ўсіх іх. А тых, што застануцца, Я заб’ю мячом. Не ўцячэ той, які ўцякае, і не схаваецца той, які хаваецца.</verse>
				<verse number="2">Нават калі яны закапаюцца ў апраметную, адтуль рука Мая возьме іх. Нават калі яны ўзьлезуць у неба, адтуль Я скіну іх.</verse>
				<verse number="3">Нават калі яны схаваюцца на вяршыні Кармэлю, і там адшукаю іх і вазьму іх. Нават калі схаваюцца перад вачыма Маімі на дне мора, і там загадаю зьмею, і ён укусіць іх.</verse>
				<verse number="4">І нават калі яны пойдуць ў палон перад абліччам ворагаў сваіх, там загадаю мячу, і ён заб’е іх; і зьвярну вочы Мае на іх на ліха, а не на дабро;</verse>
				<verse number="5">І Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў, дакранецца да зямлі, і яна растопіцца, і залямантуюць усе, якія жывуць на ёй, і яна ўся ўзьнімецца як рака, і затопіць, як рака Эгіпецкая.</verse>
				<verse number="6">Той, Які пабудаваў сьвяцілцы Свае ў небе і скляпеньні Свае заклаў на зямлі, кліча воды марскія і вылівае іх на аблічча зямлі. ГОСПАД — імя Ягонае.</verse>
				<verse number="7">Хіба вы не такія, сыны Ізраіля, як сыны Кушанаў, для Мяне, кажа ГОСПАД? Хіба ня Я вывеў Ізраіля з зямлі Эгіпецкай, а Філістынцаў — з Кафтору, і Сірыйцаў — з Кіру?</verse>
				<verse number="8">Вось, вочы Госпада ГОСПАДА — супраць валадарства грэху, і Я зьнішчу яго з аблічча зямлі, але зьнішчаючы, ня зьнішчу дом Якуба, кажа ГОСПАД;</verse>
				<verse number="9">Бо, вось, Я загадаю і расьцярушу дом Ізраіля паміж усіх народаў так, як сеюць у рэшаце, і не ўпадуць зярняты на зямлю.</verse>
				<verse number="10">Ад мяча памруць усе грэшнікі народу Майго, якія кажуць: “Не наблізіцца, не сустрэне нас ліха”.</verse>
				<verse number="11">У той дзень Я пастаўлю намёт Давіда, які ўпаў, зараблю выломы ягоныя, і аднаўлю руіны ягоныя, і адбудую яго, як у дні старадаўнія,</verse>
				<verse number="12">каб яны ўспадкаемілі рэшту Эдому і ўсе народы, над якімі клікалі імя Маё, кажа ГОСПАД, Які робіць гэта.</verse>
				<verse number="13">Вось, прыходзяць дні, кажа ГОСПАД, што араты сустрэне жняца, а той, які топча вінаград, таго, які сее насеньне; і з гор будзе сьцякаць маладое віно, і ўсе ўзгоркі растопяцца.</verse>
				<verse number="14">І Я вярну палон народу Майго Ізраіля, і яны адбудуюць гарады спустошаныя, і будуць жыць, і пасадзяць вінаграднікі, і будуць піць віно іхняе, і закладуць сады, і будуць есьці плады іхнія.</verse>
				<verse number="15">І Я пасаджу іх на зямлі іхняй, і ня будуць больш выганяць іх з зямлі іхняй, якую Я даў ім, кажа ГОСПАД, Бог твой”.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="31">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Відзеж Абадыі. Гэтак сказаў Госпад ГОСПАД да Эдому. Вестку мы пачулі ад ГОСПАДА, і пасол між народаў пасланы: “Устаньце і станьма на вайну супраць яго!”</verse>
				<verse number="2">Вось, малым Я зраблю цябе сярод народаў, ты [будзеш] вельмі пагарджаны.</verse>
				<verse number="3">Пыхлівасьць сэрца твайго зьвяла цябе, які жывеш у расколінах скалы, які на вышыні [маеш] сялібу і кажаш у сэрцы тваім: “Хто скіне мяне на зямлю?”</verse>
				<verse number="4">Калі ўзьнімешся, як арол, і калі між зоркамі зробіш гняздо сваё, адтуль Я скіну цябе, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="5">Калі б злодзеі прыйшлі да цябе, калі б рабаўнікі ўночы так панішчылі цябе, ці ня ўкралі б яны, колькі ім трэба? Калі б зьбіральнікі вінаграду прыйшлі да цябе, ці не пакінулі б яны недазьбіранае?</verse>
				<verse number="6">Як абшуканы Эзаў! Як перагледжаны сховы ягоныя!</verse>
				<verse number="7">Аж да мяжы прагналі цябе; усе мужы запавету твайго ашукалі цябе, перамаглі цябе мужы супакою твайго; тыя, што [елі] хлеб твой, паставілі пастку на цябе, [думаючы, што] няма разважлівасьці ў цябе.</verse>
				<verse number="8">Ці ня [станецца] ў той дзень, кажа ГОСПАД, што Я вынішчу мудрых з Эдому і разважлівасьць — з гары Эзава?</verse>
				<verse number="9">І спалохаюцца волаты твае, Тэмане, каб быў зьнішчаны забіваньнем кожны [чалавек] з гары Эзава.</verse>
				<verse number="10">За ліхадзейства супраць брата твайго Якуба пакрые цябе сорам, і ты будзеш зьнічшаны на вякі.</verse>
				<verse number="11">У той дзень, калі ты стаяў супраць [яго], у дзень, калі чужынцы бралі ў палон багацьце ягонае і чужыя ўвайшлі ў брамы ягоныя і адносна Ерусаліму кідалі жэрабя, ты таксама [быў] як адзін з іх.</verse>
				<verse number="12">І ты глядзі на дзень брата твайго, на дзень няшчасьця ягонага; і ты ня цешся з сыноў Юды ў дзень бедства іхняга і не раскрывай вусны свае ў дзень загубы.</verse>
				<verse number="13">Не уваходзь ў брамы народу Майго ў дзень няшчасьця іхняга, таксама не глядзі на гора ягонае ў дзень няшчасьця ягонага, і не выцягвай [руку тваю] на багацьце ягонае ў дзень няшчасьця ягонага.</verse>
				<verse number="14">І ня стой на скрыжаваньнях, каб забіваць уцекачоў ягоных, і не выдавай засталых ягоных у дзень нядолі.</verse>
				<verse number="15">Бо блізкі дзень ГОСПАДА на ўсе народы. Як ты зрабіў, будзе зроблена табе. Аднагарода твая вернецца на галаву тваю.</verse>
				<verse number="16">Бо як вы пілі на гары Маёй сьвятой, так будуць піць заўсёды ўсе народы. І будуць піць, і будуць хлябтаць; і стануцца яны, нібы іх не было.</verse>
				<verse number="17">А на гары Сыён будзе выбаўленьне, і будзе яна сьвятая; і дом Якуба возьме ў спадчыну валоданьні іхнія.</verse>
				<verse number="18">І станецца дом Якуба агнём, а дом Язэпа — полымем, а дом Эзава — саломай: і яны будуць палаць супраць іх, і ня будзе пазасталых у доме Эзава, бо ГОСПАД прамовіў [гэта].</verse>
				<verse number="19">І ўспадкаемяць [жыхары] Нэгеву гару Эзава, а [жыхары] Шэфэлі — Філістынцаў; і ўспадкаемяць поле Эфраіма і поле Самарыі, а Бэн’ямін [успадкаеміць] Гілеад.</verse>
				<verse number="20">І палонныя войска гэтага, сыны Ізраіля, [успадкаемяць] Хананейцаў аж да Царфату, і палоныя з Ерусаліму, якія ў Сэфарадзе, успадкаемяць гарады Нэгеву.</verse>
				<verse number="21">І ўзыйдуць вызваліцелі на гару Сыён, каб судзіць гару Эзава, і станецца валадарства ГОСПАДА.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="32">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">І было слова ГОСПАДА да Ёны, сына Амітая, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Устань, ідзі ў Нініву, горад вялікі, і кажы супраць яго, бо ўзышло ліхоцьце іхняе перад аблічча Маё».</verse>
				<verse number="3">І ўстаў Ёна, каб уцячы ў Таршыш ад аблічча ГОСПАДА, і зыйшоў у Яфу, і знайшоў карабель, які плыў у Таршыш; і даў плату, і зыйшоў на карабель, каб плыць з імі ў Таршыш ад аблічча ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="4">Але ГОСПАД пусьціў вялікі вецер на мора, і ўзьнялася вялікая бура на моры, і думалі, што карабель разаб’ецца.</verse>
				<verse number="5">І напалохаліся маракі, і крычалі кожны да свайго бога, і выкінулі ў мора рэчы, што былі на караблі, каб быў лягчэйшым; а Ёна зыйшоў у сярэдзіну карабля, і лёг, і моцна заснуў.</verse>
				<verse number="6">І наблізіўся да яго корнік, і сказаў яму: «Што табе, што ты сьпіш? Устань, кліч да Бога свайго, можа, узгадае Бог пра нас, і мы не загінем».</verse>
				<verse number="7">І сказалі адзін аднаму: «Хадземце, кіньма жэрабя, і даведаемся, праз каго гэтае ліха [прыйшло] на нас». І кінулі жэрабя, і выпала жэрабя на Ёну.</verse>
				<verse number="8">І сказалі яму: «Скажы ж нам, з якой прычыны гэтае ліха [прыйшло] на нас? Які твой занятак? Адкуль ты прыйшоў? З якога ты краю і з якога народу?»</verse>
				<verse number="9">І ён сказаў ім: «Я — Гебрай, і я баюся ГОСПАДА, Бога нябёсаў, Які ўчыніў моры і сухазем’е».</verse>
				<verse number="10">І спалохаліся тыя людзі страхам вялікім, і сказалі яму: «Чаму ты гэта зрабіў?», бо даведаліся тыя людзі, што ён уцякае ад аблічча ГОСПАДА, бо ён абвясьціў ім.</verse>
				<verse number="11">І сказалі яму: «Што нам зрабіць з табою, каб сьціхла мора?», бо мора ўсё больш бушавала.</verse>
				<verse number="12">І ён сказаў ім: «Вазьміце мяне і кіньце ў мора, і супакоіцца мора, [якое] супраць вас, бо я ведаю, што з-за мяне гэтая вялікая бура супраць вас».</verse>
				<verse number="13">І моцна веславалі тыя людзі, каб зьвярнуцца на сухую зямлю, і не маглі, бо мора больш і больш бушавала супраць іх.</verse>
				<verse number="14">І клікалі яны да ГОСПАДА, і сказалі: « ГОСПАДЗЕ, молім Цябе, няхай не загінем мы за душу гэтага чалавека, і не ўскладай на нас кроў нявінную, бо Ты, ГОСПАДЗЕ, як захочаш, так і зробіш».</verse>
				<verse number="15">І яны паднялі Ёну, і кінулі яго ў мора, і перастала мора гневацца.</verse>
				<verse number="16">І напалохаліся тыя людзі страхам вялікім перад ГОСПАДАМ, і складалі яны ахвяры ГОСПАДУ, і абяцалі абяцаньні.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">І прыгатаваў ГОСПАД вялікую рыбу, каб праглынула Ёну, і быў Ёна ў нутры рыбы тры дні і тры ночы.</verse>
				<verse number="2">І маліўся Ёна ГОСПАДУ, Богу свайму, з нутра рыбы,</verse>
				<verse number="3">і сказаў: «Я клікаў да ГОСПАДА з нядолі маёй, і Ён адказаў мне; з нутра адхлані я загаласіў, і Ты пачуў голас мой.</verse>
				<verse number="4">Ты кінуў мяне глыбока ў сэрца мораў, і вір акружыў мяне, усе плыні Твае і хвалі Твае прайшлі праз мяне.</verse>
				<verse number="5">І я сказаў: “Я прагнаны ад вачэй Тваіх, як пагляджу яшчэ на сьвятую сьвятыню Тваю”.</verse>
				<verse number="6">Нахлынулі воды на мяне аж да душы, глыбіня агарнула мяне навокал, марскія травы абвілі галаву маю.</verse>
				<verse number="7">Да падвалінаў гор я зыйшоў, зямля сваімі заваламі замкнула мяне на вякі. Але Ты вывеў са зьнішчэньня жыцьцё маё, ГОСПАДЗЕ, Божа мой.</verse>
				<verse number="8">Як млела душа мая ў-ва мне, я ўзгадаў ГОСПАДА, і малітва мая прыйшла да Цябе, да сьвятой сьвятыні Тваёй.</verse>
				<verse number="9">Тыя, што захоўваюць манлівыя марнасьці, адкідаюць міласэрнасьць ад сябе.</verse>
				<verse number="10">Але я з голасам падзякі прынясу ахвяру Табе, споўню, што абяцаў. Збаўленьне ў ГОСПАДА».</verse>
				<verse number="11">І сказаў ГОСПАД рыбе, і яна выкінула Ёну на сухазем’е.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">І было слова ГОСПАДА да Ёны другі раз, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Устань, ідзі ў Нініву, горад вялікі, і абвяшчай супраць яго тое, што Я сказаў табе».</verse>
				<verse number="3">І ўстаў Ёна, і пайшоў у Нініву паводле слова ГОСПАДА; а Нініва была вялікім горадам у Бога, на тры дні дарогі ў абход.</verse>
				<verse number="4">І пачаў ён хадзіць па горадзе, колькі можна прайсьці за адзін дзень, і клікаў, і казаў: «Яшчэ сорак дзён, і Нініва будзе зруйнаваная».</verse>
				<verse number="5">І паверылі Нініўцы Богу, і абвясьцілі пост, і адзеліся ў зрэбніцу, ад найбольшага з іх аж да найменшага з іх.</verse>
				<verse number="6">Бо калі слова дайшло да валадара Нінівы, і ён устаў з пасаду свайго, і скінуў з сябе адзеньне сваё, і апрануўся ў зрэбніцу, і сядзеў у попеле.</verse>
				<verse number="7">І было абвешчана, і сказана ў Нініве паводле загаду валадара і магнатаў ягоных, кажучы: «Няхай ані чалавек, ані быдла, ані валы, ані авечкі нічога не паспытаюць, няхай ані пасьвяцца, ані п’юць вады,</verse>
				<verse number="8">але няхай апрануцца ў зрэбніцу чалавек і скаціна, і няхай клічуць голасна да Бога, і няхай кожны чалавек адвернецца ад злой дарогі сваёй і ад ліхадзейства, якое ў руках іхніх.</verse>
				<verse number="9">Хто ведае, ці ня вернецца Бог і не пашкадуе, і не адверне палючы гнеў свой, каб мы не загінулі?»</verse>
				<verse number="10">І ўбачыў Бог учынкі іхнія, што яны адвярнуліся ад злой дарогі сваёй, і пашкадаваў Бог пра ліха, пра якое сказаў, што ўчыніць ім, і не ўчыніў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">І моцна засмуціўся Ёна праз гэта, і загневаўся.</verse>
				<verse number="2">І маліўся ён ГОСПАДУ, і казаў: «Прашу Цябе, ГОСПАДЗЕ, ці ня гэткае было слова маё, калі яшчэ я быў у зямлі сваёй? Дзеля гэтага я загадзя ўцёк у Таршыш, бо я ведаў, што Ты – Бог літасьцівы і спагадлівы, павольны да гневу і міласэрны, і шкадуеш [рабіць] зло.</verse>
				<verse number="3">І цяпер, ГОСПАДЗЕ, прашу Цябе, вазьмі душу маю ад мяне, бо лепш мне памерці, чым жыць».</verse>
				<verse number="4">І сказаў ГОСПАД: «Ці добра ты робіш, што гневаешся?»</verse>
				<verse number="5">І вышаў Ёна з гораду, і сеў з ўсходняга боку гораду, і зрабіў сабе там будан, і сеў пад ім у засені, каб убачыць, што станецца ў горадзе.</verse>
				<verse number="6">І прыгатаваў ГОСПАД Бог расьліну, і яна вырасла над Ёнаю, каб быць засенем яму над галавою, каб ён пазбавіўся засмучэньня свайго; і ўзрадаваўся Ёна радасьцю вялікаю праз тую расьліну.</verse>
				<verse number="7">І прыгатаваў Бог чарвяка, калі ўзыйшла зараніца раніцаю, і ён падтачыў расьліну, і яна ссохла.</verse>
				<verse number="8">І сталася, як ўзыйшло сонца, што Бог прыгатаваў гарачы ўсходні вецер, і сонца пякло галаву Ёне, ажно ён млеў, і зычыў душы сваёй памерці, і сказаў: «Лепш мне памерці, чым жыць».</verse>
				<verse number="9">І сказаў Бог Ёне: «Ці добра, што так злуешся з-за расьліны?» І той сказаў: «Я раблю добра, што гневаюся аж да сьмерці».</verse>
				<verse number="10">І сказаў ГОСПАД: «Ты шкадуеш расьліну, каля якой ты не працаваў, і якую не расьціў, якая вырасла за ноч і загінула за ноч;</verse>
				<verse number="11">а Я ня меў бы шкадаваць Нінівы, гэтага вялікага гораду, у якім больш як дванаццаць дзясяткаў тысячаў людзей, што ня могуць адрозьніць правай рукі сваёй ад левай, і шмат быдла?»</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="33">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Слова ГОСПАДА, якое было да Міхея з Марэшэты ў дні Ётама, Ахаза і Эзэкіі, валадароў Юды, якое ён бачыў адносна Самарыі і Ерусаліму.</verse>
				<verse number="2">Пачуйце, усе народы, прыхілі вуха, зямля і ўсё, што напаўняе яе! І няхай будзе Госпад ГОСПАД як сьведка супраць вас, Госпад са сьвятыні Сваёй сьвятой.</verse>
				<verse number="3">Бо, вось, ГОСПАД выходзіць з месца Свайго, і зыходзіць, і крычыць на вышынях зямлі.</verse>
				<verse number="4">І горы топяцца прад Ім, і даліны расьцякаюцца, як воск перад абліччам агню, як воды, якія ільюцца на схілах.</verse>
				<verse number="5">За правіну Якуба [адбываецца] ўсё гэта і за грахі дому Ізраіля. Якая правіна Якуба? Ці ж не Самарыя? І якія ўзгоркі ў Юды? Ці ж не Ерусалім?</verse>
				<verse number="6">І Я зраблю Самарыю як купу друзу ў полі, як [месца], каб садзіць вінаград, і скіну ў даліну камяні яе, і падмуркі ейныя агалю.</verse>
				<verse number="7">І ўсе балваны ейныя будуць пабітыя, і ўсе платы [за распусту] ейную будуць спалены агнём, і ўсе ідалы ейныя зраблю пустэчаю, бо яна сабрала іх за плату за распусту, і на плату за распусту яны вернуцца.</verse>
				<verse number="8">З гэтае прычыны я лямантую і галашу, хаджу босы і голы; учыню лямант, як цмокі, і жалобу, як страусы.</verse>
				<verse number="9">Бо раны ейныя невылечныя, бо прыйшло [гэта] да Юды, дакранаецца да брамы народу Майго, да Ерусаліму.</verse>
				<verse number="10">Не абяшчайце [гэта] ў Гаце, і плачам ня плачце; у Бэт-Леафры качайцеся ў пыле.</verse>
				<verse number="11">Ідзі сабе, жыхарка Шафіру, у голасьці і ганьбе; ня выйдзе жыхарка Цаанану; лямант Гаэцэлю ня дасьць вам спыніцца ў ім.</verse>
				<verse number="12">Бо чакала дабра жыхарка Мароту, але ліха зыйшло ад ГОСПАДА да брамы Ерусаліму.</verse>
				<verse number="13">Запражы дрыгантаў у калясьніцу, жыхарка Лахішу. Ты — пачатак грэху для дачкі Сыёну, бо ў цябе знойдзены правіны Ізраіля.</verse>
				<verse number="14">Дзеля гэтага дасі ліст разводны для Марэшэт-Гату; дамы Ахзіва — падман для валадароў Ізраіля.</verse>
				<verse number="15">Яшчэ спадкаемцу прывяду да цябе, жыхарка Марэшы. Аж да Адуляму пойдзе слава Ізраіля.</verse>
				<verse number="16">Пастрыжыся і пагаліся з прычыны сыноў асалоды тваёй; пашыр лысіну тваю, як у арла, бо яны пойдуць у палон ад цябе.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">Гора тым, якія прыдумляюць беззаконьне і абдумваюць ліхоцьце на ложках сваіх, а ў сьвятле раніцы выконваюць гэта, бо гэта ў моцы рук іхніх.</verse>
				<verse number="2">І зажадаюць яны палёў, і забіраюць іх, і дамоў — і бяруць [іх]; яны прыгнятаюць гаспадара і дом ягоны, чалавека і спадчыну ягоную.</verse>
				<verse number="3">Дзеля гэтага гэтак кажа ГОСПАД: «Вось, Я задумляю на гэтае племя ліха, ад якога вы ня ўхіліце шыяў вашых і ня будзеце хадзіць ганарліва, бо гэта час ліхі».</verse>
				<verse number="4">У той дзень складуць прыповесьць пра вас, і будуць галасіць галашэньнем, і скажуць: “Зьнішчэньнем мы зьнішчаны. Частка народу Майго зьмянілася. Навошта забраная яна ад мяне! Забраўшы, Ты падзяліў палі нашыя”.</verse>
				<verse number="5">Дзеля гэтага ня будзе ў цябе таго, хто мераў бы шнуром паводле жэрабя ў царкве ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="6">“Не прапаведуйце”, а яны прапаведуюць: “Не прапаведуйце нам, і аддаліцца ганьба”.</verse>
				<verse number="7">Ты, які завешся домам Якуба, няўжо скараціўся Дух ГОСПАДА? Няўжо такія ўчынкі Ягоныя? Ці ж ня словы Мае робяць дабро таму, што ходзіць у правасьці?</verse>
				<verse number="8">Але ўчора народ Мой паўстаў як вораг. Вы забіраеце вопратку ў тых, якія праходзяць [каля вас] бясьпечна, якія не імкнуцца ваяваць.</verse>
				<verse number="9">Жанчынаў люду Майго вы выганяеце з утульных дамоў іхніх, у дзяцей іхніх забіраеце велічнасьць Маю на вякі.</verse>
				<verse number="10">Устаньце і ідзіце, бо няма [тут] супачынку, гэта [месца] нячыстае, яно – загуба для [вас], загуба страшэнная.</verse>
				<verse number="11">Калі б чалавек, які ходзіць за ветрам і хлусьнёю падманвае, [сказаў]: “Я буду прапаведваць пра віно і сікеру”, ён стаў бы прапаведнікам для народу гэтага.</verse>
				<verse number="12">Я зьбіраньнем зьбяру ўсяго цябе, Якубе, зграмаджэньнем зграмаджу рэшту Ізраіля, пастаўлю іх разам, як авечак у Боцры, як чараду пасярод пашы ейнай, і будзе гоман ад [мноства] людзей.</verse>
				<verse number="13">Узыйдзе Той, Які зломіць [першкоды] перад абліччам іхнім; яны праломяць і пойдуць праз браму, і ўвойдуць праз яе, і валадар іхні — перад абліччам іх, і ГОСПАД на чале іх.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">І я сказаў: «Паслухайце, прашу, галовы Якуба і начальнікі дому Ізраіля. Ці ж ня вам ведаць суд?</verse>
				<verse number="2">Вы ненавідзіце дабро і любіце ліха, зьдзіраеце з іх скуру іхнюю, і цела іхняе — з костак іхніх.</verse>
				<verse number="3">Вы ясьцё цела народу майго і зьдзіраеце з іх скуру іхнюю, і ломіце косткі іхнія, і расьсякаеце іх нібы ў гаршчок, і цела — нібы на патэльню?</verse>
				<verse number="4">Тады яны будуць клікаць да ГОСПАДА, але Ён не адкажа ім, і схавае аблічча Сваё ад іх у той час, бо яны робяць ліхоту ўчынкамі сваімі.</verse>
				<verse number="5">Гэтак кажа ГОСПАД пра прарокаў, якія зводзяць народ мой, якія калі [маюць што] кусаць зубамі сваімі, крычаць: “Мір!”, а калі [ніхто] не кладзе ў вусны іхнія, яны пасьвячаюцца на вайну супраць іх.</verse>
				<verse number="6">Дзеля гэтага [будзе] ноч для вас, і ня [будзе] відзежу, і [будзе] цёмна ў вас, і ня [будзе] прадказаньня; зойдзе сонца над прарокамі, і сьцямнее дзень нам імі.</verse>
				<verse number="7">І будуць асаромлены відушчыя, і будуць у ганьбе прадказальнікі, усе яны закрыюць вусны свае, бо ня будзе адказу ад Бога.</verse>
				<verse number="8">А я напоўнены моцай ад Духа ГОСПАДА і судом і магутнасьцю, каб абвяшчаць Якубу правіны ягоныя і Ізраілю — грэх ягоны.</verse>
				<verse number="9">Пачуйце гэта, прашу, галовы дому Якуба і начальнікі дому Ізраіля. Вы брыдзіцеся судом і крывіце ўсё простае.</verse>
				<verse number="10">Вы будуеце Сыён на крыві і Ерусалім — на беззаконьні.</verse>
				<verse number="11">Галовы ягоныя судзяць за хабары, і сьвятары ягоныя навучаюць за плату, і прарокі ягоныя прадказваюць за срэбра; і абапіраюцца на ГОСПАДА, кажучы: «Хіба няма ГОСПАДА сярод нас? Ня прыйдзе на нас ліха».</verse>
				<verse number="12">Дзеля гэтага гара Сыён будзе ўзарана як поле, і Ерусалім станецца купай друзу, і гара Дому [Божага] — лясным узгоркам.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">І станецца ў апошнія дні, гара Дому ГОСПАДА будзе пастаўлена на вяршыні гор і будзе ўзвышана па-над узгоркамі, і пацякуць да яе народы.</verse>
				<verse number="2">І пойдуць шмат народаў, і скажуць: «Пойдзем і ўзыйдзем на гару ГОСПАДА і ў Дом Бога Якуба, і Ён навучыць нас шляхам Сваім, і мы будзем хадзіць па сьцежках Ягоных». Бо з Сыёну выйдзе закон, і слова ГОСПАДА — з Ерусаліму.</verse>
				<verse number="3">І Ён будзе судзіць паміж шмат якімі народамі і будзе дакараць народы магутныя, якія далёка; і яны перакуюць мячы свае на плугі і дзіды свае на сярпы; не падыме народ на народ мяча і ня будуць больш вучыцца ваяваць.</verse>
				<verse number="4">І кожны будзе сядзець пад вінаграднай лазой сваёй і пад дрэвам фігавым сваім, і ніхто ня будзе палохаць іх, бо вусны ГОСПАДА Магуцьцяў прамовілі [гэта].</verse>
				<verse number="5">Бо [хоць] усе народы будуць хадзіць кожны ў імя бога свайго, мы будзем хадзіць у імя ГОСПАДА, Бога нашага, на вякі вечныя.</verse>
				<verse number="6">У той дзень, кажа ГОСПАД, Я зьбяру кульгавых і зграмаджу выгнаных і тых, на каго Я навёў ліха.</verse>
				<verse number="7">І зраблю кульгавых рэштаю і адкінутых — народам магутным, і ГОСПАД будзе валадарыць над імі на гары Сыён ад цяпер і на вякі.</verse>
				<verse number="8">А ты, Мігдал-Эдэр, узгорак дачкі Сыёну, да цябе прыйдзе і ўвойдзе [да цябе] панаваньне ранейшае, валадарства дачкі Ерусаліму.</verse>
				<verse number="9">Чаму ж ты цяпер уськлікаеш голасна? Ці ж няма валадара ў цябе? Ці загінуў дарадца твой, што ахапіў боль цябе, як тую, што нараджае?</verse>
				<verse number="10">Війся і крычы [ад болю], дачка Сыёну, як тая, што нараджае; бо цяпер ты выйдзеш з гораду і будзеш жыць у полі, і пойдзеш ў Бабілон; там будзеш выратаваная; там ГОСПАД вызваліць цябе з рукі ворагаў тваіх.</verse>
				<verse number="11">А цяпер сабраліся супраць цябе шмат народаў, кажучы: «Няхай яна будзе апаганена, і няхай нагледзяцца на Сыён вочы нашыя!»</verse>
				<verse number="12">Але яны ня ведаюць намеру ГОСПАДА і не разумеюць рады Ягонае, бо Ён сабраў іх, як снапы на ток.</verse>
				<verse number="13">Устань і малаці, дачка Сыёну, бо Я зраблю рог твой з жалеза і капыты твае зраблю з медзі, і ты скрышыш шмат народаў, і зробіш заклятым для ГОСПАД прыбытак іхні і багацьце іхняе [аддасі] для ГОСПАДА усёй зямлі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">Цяпер зьбяры войскі, дачка войскаў! Аблягуць нас аблогаю, дубцом будуць біць па шчоках судзьдзю Ізраіля.</verse>
				<verse number="2">Ты, Бэтлеем-Эфрата найменшы сярод тысячаў Юды, з цябе выйдзе для Мяне Той, Які будзе Правадыром у Ізраілі, Які паходзіць здаўна, ад дзён старадаўніх.</verse>
				<verse number="3">Дзеля гэтага Ён выдасьць іх аж да часу, калі народзіць тая, што мае нарадзіць; і пазасталыя з братоў Ягоных вернуцца да сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="4">І стане Ён, і будзе пасьвіць у моцы ГОСПАДА, у слаўнасьці імя ГОСПАДА, Бога Свайго, і яны будуць жыць [там], бо ад гэтага [часу] Ён узьвялічыцца аж да канцоў зямлі.</verse>
				<verse number="5">І Ён будзе супакой. Калі Асур прыйдзе ў зямлю нашую і калі будзе таптаць палацы нашыя, тады мы выставім супраць яго сем пастыраў і восем князёў чалавечых.</verse>
				<verse number="6">І яны будуць мячом пасьвіць зямлю Асура і зямлю Німрода каля ўваходаў яе. І Ён выратуе ад Асура, калі той прыйдзе ў зямлю нашую і калі будзе таптаць межы нашыя.</verse>
				<verse number="7">І будзе рэшта Якуба сярод мноства народаў, як раса ад ГОСПАДА, як дождж на траву, якога не спадзяешся ад чалавека і не чакаеш ад сыноў чалавечых.</verse>
				<verse number="8">І будзе рэшта Якуба сярод народаў, сярод мноства народаў, як леў сярод зьвяроў лесу, як ільвяня сярод чарады авечак, якое, калі ўвойдзе, топча і разьдзірае, і [ніхто] ня можа выратаваць.</verse>
				<verse number="9">Узьнімецца рука твая на прыгнятальнікаў тваіх, і ўсе ворагі твае будуць зьнішчаны.</verse>
				<verse number="10">І станецца ў той дзень, кажа ГОСПАД, Я зьнішчу коней тваіх сярод цябе і скрышу калясьніцы твае;</verse>
				<verse number="11">і зьнішчу гарады ў зямлі тваёй, і зруйную ўсе замкі твае;</verse>
				<verse number="12">і зьнішчу чараваньне рукі тваёй, і варажбітоў ня будзе ў цябе;</verse>
				<verse number="13">і зьнішчу балванаў тваіх і слупы твае пасярод цябе, і ня будзеш ужо пакляняцца вырабу рук тваіх;</verse>
				<verse number="14">і Я павырываю астартаў тваіх спасярод цябе; і панішчу гарады твае.</verse>
				<verse number="15">І ўчыню ў гневе і абурэньні помсту над народамі, якія не былі паслухмяныя [Мне].</verse>
			</chapter>
			<chapter number="6">
				<verse number="1">Пачуйце, прашу, што кажа ГОСПАД. Устань, спрачайся з гарамі, і няхай слухаюць узгоркі голас твой.</verse>
				<verse number="2">Слухайце, горы, справу судовую ГОСПАДА, і магутныя падваліны зямлі; бо справа судовая ў ГОСПАДА з народам Ягоным, і з Ізраілем Ён судзіцца.</verse>
				<verse number="3">«Народзе Мой, што Я зрабіў табе і чым Я абцяжарыў цябе? Адкажы Мне.</verse>
				<verse number="4">Бо Я вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай, і выкупіў цябе з дому няволі, і паслаў перад абліччам тваім Майсея, Аарона і Мірыям.</verse>
				<verse number="5">Народзе Мой, узгадай, прашу, што надумаў Балак, валадар Мааву, і што адказаў яму Білеам, сын Бэора, і [што было] ад Шытыму аж да Гільгалу, каб ты пазнаў праведнасьць ГОСПАДА».</verse>
				<verse number="6">З чым я выйду перад аблічча ГОСПАДА? Як схілюся перад Богам, [Які] на вышынях? Ці выйду перад аблічча Ягонае з цэласпаленьнямі, з цялятамі аднагадовымі?</verse>
				<verse number="7">Ці ГОСПАДУ даспадобы тысяча бараноў, дзесяць тысячаў струмянёў алею? Ці аддам першароднага майго за віну маю, плод улоньня майго — за грэх душы маёй?</verse>
				<verse number="8">Паведамлена табе, чалавеча, што добрае, і што ГОСПАД шукае ў цябе: каб ты чыніў суд [справядлівы], і любіў міласэрнасьць, і хадзіў пакорліва з Богам тваім.</verse>
				<verse number="9">Голас ГОСПАДА кліча ад гораду, і [той, хто мае] цьвярозы розум, баіцца імя Твайго: «Пачуйце кій і Таго, Хто прызначыў яго.</verse>
				<verse number="10">Ці ёсьць яшчэ ў доме бязбожніка скарбы бязбожнасьці і эфа няпоўная, праклятая?</verse>
				<verse number="11">Ці Я маю ачысьціць шалі бязбожныя і торбу з камянямі падманлівымі?</verse>
				<verse number="12">Багацеі ягоныя поўныя гвалту, і жыхары ягоныя хлусяць, і язык іхні здрадлівы ў вуснах іхніх.</verse>
				<verse number="13">Таму Я ўдару цябе хваробаю, спустошу цябе за грахі твае.</verse>
				<verse number="14">Ты будзеш есьці, але не насыцішся; і пусты [страўнік] твой у нутры тваім; і будзеш хаваць, але не выратуеш; а што выратуеш, тое Я аддам пад меч.</verse>
				<verse number="15">Ты будзеш сеяць, і ня будзеш жаць; ты будзеш таўчы альўкі, і ня будзеш мазацца алеем; і [будзеш таўчы] вінаград, і ня будзеш піць віна.</verse>
				<verse number="16">Бо вы захоўваеце пастановы Омры і ўсе справы дому Ахава, і ходзіце паводле рады іхняй. Дзеля гэтага Я аддам цябе на спусташэньне і жыхароў тваіх — на насьмешку, і ты панясеш ганьбу народу Майго».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="7">
				<verse number="1">Гора мне! Я стаўся як недазьбіраная [садавіна] летняя, як рэшта ад збору вінаграду, няма гронкі на ежу, [няма] сьпелае фігі, якой жадае душа мая.</verse>
				<verse number="2">Загінуў багабойны на зямлі, і няма правага сярод людзей; усе цікуюць на кроў; кожны палюе на брата свайго, [ставячы] пастку.</verse>
				<verse number="3">Да зла [скіраваныя] абедзьвума рукамі, каб рабіць яго спраўна, князь вымагае [хабару], і судзьдзя [вымагае] платы, і вялікі выказвае згубнае [жаданьне] душы сваёй, і выкрыўляюць усё.</verse>
				<verse number="4">Найлепшы з іх — як церне, правы — як жываплот. Дзень вартаўнікоў Тваіх і наведваньня Твайго надыйшоў; цяпер будзе зьбянтэжанасьць у іх.</verse>
				<verse number="5">Ня верце бліжняму, не спадзявайцеся на сябра; ад той, якая ляжыць на ўлоньні тваім, захоўвай дзьверы вуснаў тваіх.</verse>
				<verse number="6">Бо сын зьневажае бацьку, дачка паўстае супраць маці сваёй, нявестка — супраць сьвякрыві сваёй, і ворагі чалавеку хатнія ягоныя.</verse>
				<verse number="7">А я буду глядзець на ГОСПАДА, буду спадзявацца на Бога збаўленьня майго. Бог мой пачуе мяне.</verse>
				<verse number="8">Ня радуйся з мяне, вораг мой! Хоць я ўпаў, я ўстану; хоць я жыву ў цемры, ГОСПАД — сьвятло для мяне.</verse>
				<verse number="9">Гнеў ГОСПАДА я буду насіць, бо я зграшыў супраць Яго, аж пакуль Ён не разгледзіць справу маю і не правядзе суд мой. Ён вывядзе мяне на сьвятло, я ўбачу праведнасьць Ягоную.</verse>
				<verse number="10">І ўбачыць [гэта] вораг мой, і пакрые сорам таго, які сказаў мне: «Дзе ГОСПАД, Бог твой?» Вочы мае будуць глядзець на яго, цяпер патопчуць яго, як балота на вуліцах.</verse>
				<verse number="11">У дзень, калі агароджа твая будзе пабудаваная, у той дзень далёка пашырыцца пастанова [Божая].</verse>
				<verse number="12">У той дзень прыйдуць да цябе і з Асірыі, і аж да гарадоў умацаваных, і ад гарадоў умацаваных аж да ракі, і ад мора да мора, і ад гары да гары.</verse>
				<verse number="13">Але будзе зямля на спусташэньне за жыхароў ейных, за плады ўчынкаў іхніх.</verse>
				<verse number="14">Пасьві народ Твой дубцом Тваім, авечак спадчыны Тваёй, якія жывуць асобна ў лесе, сярод Кармэлю. Няхай яны пасьвяцца ў Башане і Гілеадзе, як у дні старадаўнія.</verse>
				<verse number="15">Як у дні выхаду ягонага з зямлі Эгіпецкай, Я пакажу яму цуды.</verse>
				<verse number="16">Убачаць народы і будуць асаромленыя з усёю моцаю сваёю; паложаць руку на вусны, вушы іхнія стануцца глухія.</verse>
				<verse number="17">Яны будуць лізаць пыл, як зьмеі, як паўзуны зямныя. Яны будуць напалоханыя ў норах сваіх; перад ГОСПАДАМ, Богам нашым, будуць дрыжаць, і будуць баяцца Цябе.</verse>
				<verse number="18">Які Бог падобны да Цябе, Які даруеш беззаконьне і абмінаеш віну рэшты спадчыны Тваёй, Які трымаеш заўсёды гнеў Твой, бо маеш ўпадабаньне ў міласэрнасьці?</verse>
				<verse number="19">Ён павернецца, зьявіць нам міласьць, загладзіць беззаконьні нашыя. Ты кінеш ў глыбіні мора ўсе грахі нашыя.</verse>
				<verse number="20">Ты зьявіш праўду Якубу, міласэрнасьць Абрагаму, як прысягнуў бацькам нашым у дні даўнейшыя.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="34">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Цяжар адносна Нінівы. Кніга відзежаў Навума Элькашаніна.</verse>
				<verse number="2">Бог зайздросны і помсьлівы ГОСПАД; помсьлівы ГОСПАД і Пан гняўлівы. ГОСПАД помсьціць супраціўнікам Сваім і палае гневам на ворагаў Сваіх.</verse>
				<verse number="3">ГОСПАД павольны да гневу і вялікі сілаю, і не пакідае без пакараньня вінаватага. ГОСПАД, у буры, у віхуры шлях Ягоны, і хмара — пыл ад ног Ягоных.</verse>
				<verse number="4">Ён утаймоўвае мора і высушвае яго, і ўсе рэкі высушвае; марнее Башан і Кармэль, і кветка Лібану вяне.</verse>
				<verse number="5">Горы дрыжаць перад Ім, і ўзгоркі растаюць, і зямля паднялася перад абліччам Ягоным, і сусьвет, і ўсе, што жывуць у ім.</verse>
				<verse number="6">Перад абліччам абурэньня Ягонага хто ўстаіць? І хто вытрывае жар гневу Ягонага? Ярасьць Ягоная выліваецца, як агонь, і скалы крышацца перад Ім.</verse>
				<verse number="7">Добры ГОСПАД, апора ў дзень трывогі, і Ён ведае тых, якія маюць надзею ў Ім,</verse>
				<verse number="8">але нястрымнай залеваю Ён учыніць загубу месцу [ліхому], і за ворагамі Ягонымі будзе гнацца цемра.</verse>
				<verse number="9">Што вы задумалі супраць ГОСПАДА? Ён учыніць загубу, не паўстане ў другі раз бедства.</verse>
				<verse number="10">Бо яны спляліся як цярніна, напіліся напоямі [сваімі], і пажарэ іх [вагонь] як салому цалкам высхлую.</verse>
				<verse number="11">З цябе выйшаў той, які задумаў ліха супраць ГОСПАДА, дарадца Бэліяла.</verse>
				<verse number="12">Гэтак кажа ГОСПАД: «Хоць яны бясьпечныя і шматлікія, але яны будуць пасечаныя і зьнікнуць. І Я ўціскаў цябе, але больш ня буду ўціскаць цябе.</verse>
				<verse number="13">І цяпер Я зламлю ярмо ягонае, якое на табе, і кайданы твае разарву».</verse>
				<verse number="14">І загадаў ГОСПАД супраць цябе, [Нініва]: «Больш ня будзе сеяцца [насеньне] імя твайго. З дому багоў тваіх Я вынішчу [ідалаў] рэзьбленых і [ідалаў] літых. Я зраблю магілу тваю, бо ты праклятая».</verse>
				<verse number="15">Вось, на горах ногі дабравесьніка, які абвяшчае супакой. Сьвяткуй, Юда, сьвяты твае, выконвай абяцаньні твае, бо больш ня будзе Бэліял праходзіць па табе; ён цалкам зьнішчаны!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">Узыходзіць разбуральнік перад аблічча тваё, [Нініва]! Захоўвай умацаваньні, паглядай на дарогу, умацоўвай сьцёгны, зьбяры сілы свае,</verse>
				<verse number="2">бо вярнуў ГОСПАД веліч Якуба і веліч Ізраіля, бо спустошылі іх спусташыцелі і панішчылі вінаградныя галіны іхнія.</verse>
				<verse number="3">Шчыты волатаў ягоных чырвоныя, ваяры [апрануты] ў кармазын, калясьніцы блішчаць агнём у дзень падрыхтоўкі да бітвы, і як кіпарысы хістаюцца [дзіды].</verse>
				<verse number="4">Па вуліцах шалёна імчаць калясьніцы і грукочуць на плошчах; выгляд іхні — [полымя] паходні, ляцяць яны як бліскавіцы.</verse>
				<verse number="5">[Нініва] ўзгадае пра слаўных сваіх, але яны спатыкнуцца ў хадзе сваёй; яны сьпяшаюцца на муры ейныя, але ўжо стаіць аблога.</verse>
				<verse number="6">Брамы рэкаў адчыняцца, і палац растопіцца.</verse>
				<verse number="7">І пастаноўлена: яна будзе аголеная, выведзеная [ў палон], і нявольніцы ейныя будуць стагнаць, як галубы, б’ючы сябе ў грудзі.</verse>
				<verse number="8">І Нініва — як сажалка водаў ад [пачатку] дзён сваіх, і вось, яны ўцякаюць. “Стойце, стойце!”, але ніхто не заварочвае.</verse>
				<verse number="9">Рабуйце срэбра, рабуйце золата, бо няма канца назапашанаму і славе ўсіх рэчаў каштоўных.</verse>
				<verse number="10">[Нініва] апусьцелая, спустошаная і спляжаная, і сэрца растала, і калені калоцяцца, і боль у-ва ўсіх сьцёгнах, і абліччы ўсіх счарнелі.</verse>
				<verse number="11">Дзе сяліба ільвоў, і дзе жыруюць ільвяняты? Дзе хадзіў леў і ільвіца? Там жыў леў і ніхто не трывожыў [яго].</verse>
				<verse number="12">Леў разьдзіраў здабычу для ільвянятаў сваіх і душыў для ільвіцаў сваіх, і напоўніў здабычай пячоры свае і логавішчы свае — разьдзёртым.</verse>
				<verse number="13">Вось, Я супраць цябе, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, і Я спалю сярод дыму калясьніцы твае, і меч зжарэ ільвянятаў тваіх, і Я вынішчу з зямлі здабычу тваю, і ня будзе больш чуваць голас паслоў тваіх.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">Гора гораду крыві! Увесь ён хлусьлівы, поўны гвалту, рабаваньне не адыходзіць ад яго.</verse>
				<verse number="2">Гук пугі, і грукат колаў, і тупат коней, і калясьніцы ляскочуць,</verse>
				<verse number="3">вершнік нясецца, і полымя мяча, і зіхценьне дзіды; і мноства забітых, і безьліч целаў, і няма канца трупам, і спатыкаючыся, спатыкаюцца аб трупы.</verse>
				<verse number="4">[Гэта] — за мноства распусты распусьніцы спраўнай, прывабнай, пані чараваньня, якая продала народы праз распусту сваю і плямёны — за чараваньні свае.</verse>
				<verse number="5">Вось, Я супраць цябе, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, і Я ўзьніму прыполы [шатаў] тваіх на аблічча тваё, і пакажу народам голасьць тваю, і валадарствам — ганьбу тваю.</verse>
				<verse number="6">І кіну агіднасьць на цябе, і зьняважу цябе, і выстаўлю цябе як відовішча.</verse>
				<verse number="7">І станецца, што кожны, хто гляне на цябе, уцячэ ад цябе і скажа: «Зруйнавана Нініва! Хто будзе плакаць па ёй?» Дзе я знайду пацяшыцеляў для цябе?</verse>
				<verse number="8">Ці ты лепшая за Но-Амон, які сядзіць сярод рэкаў, воды вакол яго, у яго вал — мора, і ад мора муры ягоныя?</verse>
				<verse number="9">Куш — сіла ягоная, і Эгіпет, і ён ня мае межаў, Пут і Лібія былі дапамогай ягонай.</verse>
				<verse number="10">Але таксама ён выселены і пайшоў у палон; таксама дзеці ягоныя былі пасечаныя на рагах усіх вуліцаў, і пра шляхту ягоную кідалі жэрабя, і ўсе магнаты ягоныя зьвязаныя ланцугамі.</verse>
				<verse number="11">І ты таксама будзеш п’яная, і будзеш хавацца, ты таксама будзеш шукаць абароны ад ворага.</verse>
				<verse number="12">Усе замкі твае — як дрэвы фігавыя са сьпелымі пладамі. Калі трасуць іх, яны валяцца ў вусны таго, хто есьць [іх].</verse>
				<verse number="13">Вось, народ твой — як жанчыны ўнутры цябе. Для ворагаў тваіх шырока адчыненыя брамы зямлі тваёй, і пажор агонь завалы твае.</verse>
				<verse number="14">Вады [на час] аблогі начэрпай сабе; умацуй замкі твае; ідзі ў балота, таўчы гліну, рабі печы цагельныя.</verse>
				<verse number="15">Там зжарэ цябе вагонь, пасячэ цябе меч, паядуць цябе хрушчы; множся, як хрушчы, множся, як саранча.</verse>
				<verse number="16">Ты памножыла купцоў сваіх больш, чым зорак на небе; але хрушчы раскінуць [крылы] і палятуць.</verse>
				<verse number="17">Каранаваныя твае — як саранча, ваяводы твае — як мошка, якая мае табар у платах у халодны дзень, а як сонца ўзыйдзе, яны адлятаюць, і [ніхто] ня ведае месца іхняе, дзе яны.</verse>
				<verse number="18">Сьпяць пастухі твае, валадару Асірыі, слаўныя твае ляжаць, расьцярушаны народ твой па горах, і няма каму сабраць яго.</verse>
				<verse number="19">Няма лекаваньня хваробе тваёй, балючая рана твая. Усе, хто пачуе вестку пра цябе, будуць пляскаць у далоні над табою, бо да каго увесь час не прыходзіла ліхота твая?</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="35">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Цяжар, які бачыў Абакум прарок.</verse>
				<verse number="2">Як доўга, ГОСПАДЗЕ, я буду галасіць і Ты ня будзеш чуць? Я крычу да Цябе: “Гвалт!”, а Ты не збаўляеш.</verse>
				<verse number="3">Дзеля чаго Ты паказваеш мне няправасьць і глядзіш на нядолю? Злачынствы і гвалт перада мною, і пачынаецца спрэчка, і ўзьнімаецца сварка.</verse>
				<verse number="4">Дзеля гэтага ня дзейнічае Закон, і ніколі ня мае моцы суд. Бязбожнікі абступілі праведніка, і таму суд выходзіць скрыўленым.</verse>
				<verse number="5">«Паглядзіце на народы і прыгледзьцеся, і зьдзіўленьнем зьдзівіцеся, бо Я зраблю справу ў дні вашыя, што не паверыце, калі вам раскажуць [пра яе].</verse>
				<verse number="6">Бо, вось, Я ўзьніму Халдэйцаў, народ горкі і хуткі, які праходзіць па прасторы зямлі, каб узяць у спадчыну сялібы не свае.</verse>
				<verse number="7">Страшны і грозны ён; ад яго самога выходзіць суд ягоны і годнасьць ягоная.</verse>
				<verse number="8">Шпарчэйшыя за леапардаў коні ягоныя і небясьпечнейшыя за ваўкоў вечаровых; і расьсеюцца [шырока] вершнікі ягоныя, і вершнікі ягоныя прыйдуць здалёк, палятуць, як арол, які кідаецца на здабычу.</verse>
				<verse number="9">Усе яны прыходзяць [чыніць] гвалт; абліччы іхнія зьвернутыя, як вецер усходні, і яны зьбіраюць палонных як пяску.</verse>
				<verse number="10">І з валадароў яны насьмяхаюцца, і князі будуць посьмехам для іх; з усіх замкаў яны сьмяюцца, бо насыпаюць вал, і здабываюць іх.</verse>
				<verse number="11">Тады зьменіцца дух [ягоны], і ён прыйдзе, і будзе абвінавачаны, бо сіла ягоная — [гэта] бог ягоны».</verse>
				<verse number="12">Ці ня Ты спрадвеку, ГОСПАДЗЕ, Божа мой, Сьвяты мой? Мы не памром. ГОСПАДЗЕ, Ты паставіў яго на суд. Скала [мая], Ты прызначыў яго дзеля пакараньня.</verse>
				<verse number="13">Чыстыя вочы [Твае], каб глядзець на зло, і Ты ня можаш глядзець на нядолю. Чаму Ты глядзіш на адступнікаў, маўчыш, калі бязбожнік глытае таго, хто больш праведны за яго?</verse>
				<verse number="14">І Ты робіш, што людзі — як рыба ў моры, як паўзуны; няма пана над імі.</verse>
				<verse number="15">[Вораг] выцягвае ўсіх іх вудаю, загортвае іх у нерат свой і зьбірае іх у трыгубіцу сваю; з гэтага цешыцца і весяліцца.</verse>
				<verse number="16">Дзеля гэтага ён складае ахвяру нерату свайму і кадзіць трыгубіцы сваёй, бо праз іх тлустая частка ягоная і сытая ежа ягоная.</verse>
				<verse number="17">Ці ж дзеля гэтага ён закідвае нерат свой і заўсёды забівае народы бяз літасьці?</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">На варце маёй я стану, і ўзыйду на вежу, і буду выглядаць, каб убачыць, што Ён прамовіць да мяне, і што Ён адкажа на скаргу маю.</verse>
				<verse number="2">І адказаў мне ГОСПАД, і сказаў: «Запішы відзеж і патлумач на табліцах, каб чытач лёгка мог [зразумець] гэта.</verse>
				<verse number="3">Бо відзеж [датычыць] вызначанага часу, і датычыць канца, і не падмане; хоць ён марудзіць, чакай на яго, бо ён, прыходзячы, прыйдзе, ня спозьніцца.</verse>
				<verse number="4">Вось, у ганарыстага няшчырая душа ягоная ў ім, а праведны з веры сваёй жыць будзе.</verse>
				<verse number="5">І, як віно здрадлівае, чалавек пыхлівы, і ён ня мае супакою, ён разьзяўляе, як апраметную, душу сваю, і ён, як сьмерць, не насыціцца, але зьбірае да сябе ўсе народы і зграмаджвае да сябе ўсе плямёны».</verse>
				<verse number="6">Ці ж усе яны не складуць прыповесьць пра яго і кплівую загадку пра яго, і скажуць: “Гора таму, хто памнажае [багацьце], якое не ягонае. Як доўга [гэта будзе]? [Гора] таму, хто абцяжарвае сябе ўзятым у заклад!”</verse>
				<verse number="7">Хіба не паўстануць зьнянацку тыя, якія ўкусяць цябе, і хіба не прачнуцца тыя, якія будуць трэсьці цябе, і ты станешся здабычай для іх?</verse>
				<verse number="8">За тое, што ты рабаваў шмат народаў, абрабуюць цябе ўсе пазасталыя плямёны за кроў людзкую і за гвалт над зямлёю, над горадам і над усімі, хто жыве ў ім.</verse>
				<verse number="9">Гора таму, хто здабывае прыбытак бязбожны для дому свайго, каб зьвіць на вышыні гняздо сваё, каб захаваць сябе ад рукі ліхога.</verse>
				<verse number="10">Ты ўчыніў ганьбу для дому свайго, бо выразаў шмат народаў, і саграшыў супраць душы сваёй,</verse>
				<verse number="11">бо камень з муру закрычыць, і бэлька драўляная адкажа яму.</verse>
				<verse number="12">Гора таму, хто будуе горад на крыві і засноўвае горад умацаваны на беззаконьні.</verse>
				<verse number="13">Ці ж гэта не ад ГОСПАДА Магуцьцяў, што плямёны цяжка працуюць для вагню, і людзі стамляюцца марна?</verse>
				<verse number="14">Бо зямля напоўніцца веданьнем славы ГОСПАДА, як воды напаўняюць мора.</verse>
				<verse number="15">Гора таму, хто дае піць бліжняму свайму, наліваючы ў келіх, каб той упіўся, каб глядзець на голасьць ягоную.</verse>
				<verse number="16">Ты напоўніўся ганьбаю замест славы; напіся таксама ты, і пакажы неабрэзанасьць тваю. Зьвернецца да цябе келіх правіцы ГОСПАДА і ганьба — на славу тваю,</verse>
				<verse number="17">бо гвалт [твой над] Лібанам прыйдзе на цябе, і зьнішчэньне жывёлы спалохае цябе за кроў людзкую і за гвалт над зямлёю, над горадам і над усімі, хто жыве ў ім.</verse>
				<verse number="18">Якая карысьць ад выявы, якую выразаў майстар, ад [ідала] літага, вучыцеля хлусьні, бо спадзяецца стваральнік ягоны на працу сваю, робячы ідала нямога.</verse>
				<verse number="19">Гора таму, хто кажа дрэву: “Абудзіся”, [хто кажа] камяню, які маўчыць: “Устань!” Ці ён можа навучыць? Вось, ён абкладзены золатам і срэбрам, але ніякага духу няма ў ім.</verse>
				<verse number="20">ГОСПАД — у сьвятыні сьвятасьці Сваёй. Няхай маўчыць перад Ім уся зямля!</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">Малітва Абакума прарока [для сьпяваньня], лямантуючы.</verse>
				<verse number="2">ГОСПАДЗЕ, я пачуў вестку Тваю, і спалохаўся. ГОСПАДЗЕ! Справу Тваю у сярэдзіне гадоў ажыві, у сярэдзіне гадоў зьяві, у гневе ўзгадай пра літасьць.</verse>
				<verse number="3">Бог ідзе з Тэману, і Сьвяты — з гары Паран. Сэлях. Закрыла неба слава Ягоная, і хвала Ягоная напоўніла зямлю.</verse>
				<verse number="4">І бляск [Ягоны] — як сьвятло; промні з рук Ягоных [выходзяць], там схаваная моц Ягоная.</verse>
				<verse number="5">Перад абліччам Ягоным ідзе пошасьць, і за стопамі Ягонымі крочыць жар палючы.</verse>
				<verse number="6">Ён стаў, і дрыжыць зямля; Ён глянуў, і трымцяць народы; і рассыпаліся горы вечныя, схіліліся ўзгоркі спрадвечныя; шляхі Ягоныя — вечныя.</verse>
				<verse number="7">Я бачыў няправасьць у намётах Куша, дрыжэлі заслоны зямлі Мадыян.</verse>
				<verse number="8">Ці на рэкі загневаўся ГОСПАД, ці супраць рэк [палае] гнеў Твой? Ці супраць мора ярасьць Твая, што Ты сеў на коняў Тваіх, на калясьніцы Твае пераможныя?</verse>
				<verse number="9">Цалкам аголены лук Твой, як Ты прысягнуў стрэлам словам [Тваім]. Ты рэкамі расьсек зямлю.</verse>
				<verse number="10">Убачыўшы Цябе, горы затрэсьліся; паводка рынула, бяздоньне дало голас свой, высока падняўшы рукі свае.</verse>
				<verse number="11">Сонца і месяц спыніліся на месцы сваім; пры сьвятле стрэлаў Тваіх яны ішлі, пры бляску зіхценьня дзіды Тваёй.</verse>
				<verse number="12">У абурэньні Ты крочыў па зямлі, у гневе малаціў народы.</verse>
				<verse number="13">Ты выйшаў, каб збавіць народ Твой, каб збавіць памазанца Твайго. Ты скрышыў галаву дому бязбожніка, агаляючы падставы аж па шыю. Сэлях.</verse>
				<verse number="14">Ты прабіў стрэламі ягонымі галаву правадыроў ягоных, калі [ўзьняліся], як віхура, каб расьсеяць мяне; яны цешыліся як тыя, што пажэрлі ўбогага ўпотай.</verse>
				<verse number="15">Ты топчаш коньмі Тваімі мора, хваляваньне водаў вялікіх.</verse>
				<verse number="16">Я пачуў і задрыжэла нутро маё, ад голасу [гэтага] затрымцелі вусны мае, гнілізна ўвайшла ў косткі мае, і я калачуся на месцы сваім. Але я маю быць у супакоі ў дзень бедства, калі прыйдзе на народ гэты той, хто пераможа [нас].</verse>
				<verse number="17">Бо хоць бы дрэва фігавае не расквітнела і не было ўраджаю ў вінаградніку, [хоць бы] не ўрадзіла аліўка [плоду свайго], і поле ня дала, што есьці, [хоць бы] зьніклі авечкі з абораў, і не засталося валоў ў хлявах,</verse>
				<verse number="18">але і тады я буду радавацца ў ГОСПАДЗЕ, буду цешыцца ў Богу збаўленьня майго.</verse>
				<verse number="19">ГОСПАД, Госпад — сіла мая, і Ён зробіць ногі мае як у аленя, і на вышыні мае ўзьвядзе мяне. Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="36">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Слова ГОСПАДА, якое было да Сафоніі, сына Кушы, сына Гедаліі, сына Амарыі, сына Эзэкіі, у дні Ёсіі, сына Амона, валадара Юды.</verse>
				<verse number="2">Зьбіраючы, забяру ўсё з аблічча зямлі, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="3">Забяру чалавека і скаціну, забяру птушак нябесных і рыбу марскую, і спакусы бязбожнікаў; і зьнішчу чалавека з аблічча зямлі, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="4">І Я выцягну руку Маю на Юду і на ўсіх жыхароў Ерусаліму, і вынішчу з гэтага месца рэшткі Баала, і імя службітоў паганскіх са сьвятарамі,</verse>
				<verse number="5">і тых, якія пакланяюцца на дахах войску нябеснаму, і тых, якія пакланяюцца і прысягаюць на ГОСПАДА, і тых, якія прысягаюць на валадара свайго,</verse>
				<verse number="6">і тых, якія адступілі ад ГОСПАДА, і тых, якія не шукалі ГОСПАДА і не зьвярталіся да Яго.</verse>
				<verse number="7">Змоўкні перад абліччам Госпада ГОСПАДА, бо блізка дзень ГОСПАДА, бо прыгатаваў ГОСПАД ахвяру, асьвяціў пакліканых Сваіх.</verse>
				<verse number="8">І станецца ў дзень ахвяры ГОСПАДАВАЙ: «Я наведаю князёў і сыноў валадара, і тых, якія апранаюць адзеньне чужынскае.</verse>
				<verse number="9">І Я наведаю ў той дзень усіх, якія скачуць праз парог, якія напаўняюць дом гаспадара свайго гвалтам і падманам».</verse>
				<verse number="10">І станецца ў той дзень, кажа ГОСПАД, [будзе] голас крыку ад Брамы Рыбнай, і бядаваньне — з другога боку [гораду], і загуба вялікая — на ўзгорках.</verse>
				<verse number="11">Галасіце, жыхары Махтэшу, бо будзе выгублены ўвесь народ Ханаану, усе, хто важыць срэбра, будуць зьнішчаныя.</verse>
				<verse number="12">«І станецца ў той час, што Я са сьвечкамі абшукаю Ерусалім і наведаю мужоў, якія задубелі на дрожджах сваіх, якія кажуць у сэрцы сваім: “ГОСПАД ня робіць дабра і ня робіць ліха”.</verse>
				<verse number="13">І станецца багацьце іхняе здабычай, а дамы іхнія будуць спустошаны. Яны пабудуюць дамы, але ня будуць жыць у іх; і будуць садзіць вінаграднікі, але ня будуць піць віна з іх».</verse>
				<verse number="14">Блізка вялікі дзень ГОСПАДА, блізка ён і вельмі хутка [прыйдзе]. Голас дня ГОСПАДА. Тады горка крычаць будзе волат.</verse>
				<verse number="15">Дзень гневу дзень гэты, дзень нядолі і бядоты, дзень загубы і спусташэньня, дзень цемры і змроку, дзень хмары і імглы,</verse>
				<verse number="16">дзень рогу і гукаў трубных супраць гарадоў умацаваных і супраць вежаў высокіх.</verse>
				<verse number="17">І будуць уціскаць чалавека, і яны будуць хадзіць, як сьляпыя, бо яны зграшылі супраць ГОСПАДА; і кроў іхняя будзе вылітая ў пыл, а ўнутранасьці іхнія — у гной.</verse>
				<verse number="18">Ані срэбра іхняе, ані золата іхняе ня зможа выратаваць іх у дзень гневу ГОСПАДА, але агнём рэўнасьці Ягонай будзе пажэрта ўся зямля, бо загубу страшэнную Ён учыніць для жыхароў зямлі гэтай.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">Зьбярыцеся, зьбярыцеся, народзе бяз сораму,</verse>
				<verse number="2">перш, чым народзіцца пастанова і як мякіна праміне дзень, перш, чым прыйдзе на вас ярасьць гневу ГОСПАДА, перш, чым прыйдзе на вас дзень гневу ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="3">Шукайце ГОСПАДА, усе пакорныя зямлі, якія спаўняеце суд Ягоны; шукайце праведнасьці, шукайце ўпакораныя. Можа, вы схваваецеся ў дзень гневу ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="4">Бо Газа будзе пакінутая, і Ашкелон спустошаны, Ашдод апоўдні будзе выгнаны, і Экрон будзе выкарэнены.</verse>
				<verse number="5">Гора жыхарам ўзьбярэжжа мора, народу Крыту! Слова ГОСПАДА на вас, Ханаан, зямля Філістынцаў! Я зьнішчу цябе, што ня будзе каму жыць.</verse>
				<verse number="6">І будзе ўзьбярэжжа мора пашаю, жытлом для пастухоў і загарадкамі для авечак.</verse>
				<verse number="7">І будзе ўзьбярэжжа для рэшты дому Юды, будуць пасьвіць на ім, у дамах Ашкелону будуць супачываць ўвечары, бо наведае іх ГОСПАД, Бог іхні, і верне палон іхні.</verse>
				<verse number="8">«Я чуў ганьбаваньні Маава і зьнявагі сыноў Амона, якімі яны зьневажалі народ Мой і ўзьвялічваліся на мяжы іхняй.</verse>
				<verse number="9">Дзеля гэтага, як жывы Я, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля, Мааў будзе як Садом і сыны Амона — як Гамора, месцам крапівы і капальняй солі, і пусткаю на вякі. Рэшта народу Майго абрабуе іх, і пазасталыя з народу Майго возьмуць у спадчыну іх».</verse>
				<verse number="10">Гэта ім за пыху іхнюю, за тое, што яны зьневажалі і вывышаліся па-над народам ГОСПАДА Магуцьцяў.</verse>
				<verse number="11">Страшны будзе ГОСПАД для іх, бо схуднеюць усе богі зямлі, і паклоніцца Яму кожны на месцы сваім, усе астравы народаў.</verse>
				<verse number="12">І вы, Кушане, будзеце забітыя мячом Маім.</verse>
				<verse number="13">І Ён выцягне руку Сваю на поўнач, зьнішчыць Асірыю, і Нініву зробіць пусткаю, сухой, як пустыня.</verse>
				<verse number="14">І будуць ляжаць сярод яе чароды і ўсе жывёлы народаў, і пэлікан і вожык будуць начаваць на аздобах ейных, голас іхні будзе гучаць з вокнаў; сухія [трэскі будуць] у парогах, бо адарвуць кедравую [шалёўку ейную].</verse>
				<verse number="15">Гэта горад вясёлы, які жыве бясьпечна, які кажа ў сэрцы сваім: “Я, і няма больш [нікога]”. Вось, ён стаў пусткаю, логвішчам для зьвяроў! Кожны, хто праходзіць каля яго, сьвісьне і махне рукою сваёй.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">Гора бунтаўнічаму і заплямленаму гораду, прыгнятальніку:</verse>
				<verse number="2">Ня слухае голасу, не прыймае настаўленьня, на ГОСПАДА не спадзяецца, да Бога свайго не набліжаецца.</verse>
				<verse number="3">Князі ягоныя сярод яго — ільвы, якія рыкаюць, судзьдзі ягоныя — ваўкі вечаровыя, якія не пакідаюць [нічога] да раніцы.</verse>
				<verse number="4">Прарокі ягоныя — прайдзісьветы, людзі здрадлівыя, сьвятары ягоныя зьняважылі сьвятыню, парушылі Закон.</verse>
				<verse number="5">ГОСПАД праведны пасярод яго, ня робіць беззаконьня; кожную раніцу Ён выдае на сьвятло суд Свой, не спыняецца; але злачынца ня ведае сораму.</verse>
				<verse number="6">«Я зьнішчыў народы; зруйнаваў вежы іхнія; зрабіў пустымі вуліцы іхнія, ніхто ня ходзіць [па іх]; спустошыў гарады іхнія, што [там] няма чалавека, няма жыхара [у іх].</verse>
				<verse number="7">Я сказаў: “Толькі бойся Мяне, прыймі настаўленьне, і ня будзе зьнішчана сяліба твая, усё, што Я наведаю ў цябе”. Але яны ўсталі раніцаю, каб псаваць ўсе ўчынкі свае.</verse>
				<verse number="8">Дзеля гэтага чакайце Мяне, кажа ГОСПАД, у дзень, калі Я паўстану, каб [узяць] здабычу, бо на суд Мой Я зьбяру народы, зграмаджу валадарствы, каб выліць на іх абурэньне Маё, увесь жар гневу Майго, бо агнём рэўнасьці Маёй будзе праглынута ўся зямля.</verse>
				<verse number="9">Бо тады Я вярну народам вусны чыстыя, каб усе клікалі імя ГОСПАДА, каб служылі Яму поплеч.</verse>
				<verse number="10">З другога боку рэкаў Кушу [прыйдуць] тыя, якія пакланяюцца Мне; дачка расьцярушаных Маіх прынясе Мне дары свае.</verse>
				<verse number="11">У той дзень ты ня будзеш саромецца за ўсе ўчынкі твае, якімі ты адступалася ад Мяне, бо тады Я забяру сярод цябе тых, якія цешацца ў пыхлівасьці сваёй, і ты ня будзеш больш вывышацца на сьвятой гары Маёй.</verse>
				<verse number="12">І Я пакіну сярод цябе народ бедны і ўбогі, і яны будуць мець надзею на імя ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="13">Рэшта Ізраіля ня будзе рабіць беззаконьне і ня будзе гаварыць хлусьні, і ня знойдзецца ў вуснах іхніх язык падманлівы, бо яны будуць пасьвіцца і супачываць, і ніхто ня будзе палохаць [іх]».</verse>
				<verse number="14">Радуйся, дачка Сыёну! Усклікай, Ізраіль! Весяліся і цешся ўсім сэрцам, дачка Ерусаліму!</verse>
				<verse number="15">Адкінуў [ад цябе] ГОСПАД прысуды твае, разьвярнуў ворага твайго. Валадар Ізраіля, ГОСПАД сярод цябе; ужо больш ня будзеш баяцца зла.</verse>
				<verse number="16">У той дзень скажуць Ерусаліму: «Ня бойся, Сыёне! Няхай не слабеюць рукі твае».</verse>
				<verse number="17">ГОСПАД, Бог твой, сярод цябе, Волат, Які збаўляе. Ён цешыцца з цябе ў радасьці, Ён супакоіць [цябе] любоўю Сваёй, Ён будзе радавацца з цябе з ускліканьнем.</verse>
				<verse number="18">«Тых, якія пакутуюць, што [няма] дзён сьвяточных, Я зьбяру. Цяжарам у цябе яны былі, на іх была ганьба.</verse>
				<verse number="19">Вось, Я зраблю [канец] усім, хто прыгнятае цябе, у той час, і збаўлю кульгавую, і зьбяру выгнаную, і зраблю іх хвалою і слаўным імем на ўсёй зямлі сораму іхняга.</verse>
				<verse number="20">У той час Я прывяду вас, і ў той час Я зьбяру вас, бо Я дам вам імя [слаўнае] і хвалу паміж усімі народамі зямлі, калі вярну палон ваш перад вачыма вашымі, кажа ГОСПАД.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="37">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">У другі год валадара Дарыя, у шосты месяц, у першы дзень месяца, было слова ГОСПАДА праз Агея прарока да Зэрубабэля, сына Шэалтыэля, ваяводы Юды, і Егошуа, сына Егацадака, сьвятара вялікага, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў, кажучы: “Гэты народ кажа: ‘Не прыйшоў час, час, каб будаваць дом ГОСПАДА’”».</verse>
				<verse number="3">І было слова ГОСПАДА праз Агея прарока, кажучы:</verse>
				<verse number="4">«А ці вам час жыць у дамах шаляваных, калі гэты дом спустошаны?</verse>
				<verse number="5">Таму цяпер гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў: “Зьвярніце сэрца сваё на шляхі свае.</verse>
				<verse number="6">Вы сееце шмат, але зьбіраеце мала; ясьцё, але вам ня досыць; п’яцё, але не праганяеце смагу; адзеяцёся, але вам ня цёпла; хто зарабляе плату, зарабляе для дзіравага капшука.</verse>
				<verse number="7">Гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў: Зьвярніце сэрца сваё на шляхі свае.</verse>
				<verse number="8">Узыйдзіце на гару, і вазіце дрэва, і будуйце дом; і Я буду спагадаць яму, і ўслаўлюся, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="9">Спадзяваліся, што будзе шмат, а вось, мала; і што прыносіце ў дом, Я тое разьвею. Чаму? —кажа ГОСПАД Магуцьцяў, — За дом Мой, які спустошаны, а вы бяжыцё кожны да дому свайго.</verse>
				<verse number="10">Таму неба над вамі заставалася без расы, і зямля заставалася бяз плоду.</verse>
				<verse number="11">І Я паслаў суш на зямлю, і на горы, і на збожжа, і на вінаград, і на аліву, і на тое, што выдае зямля, і на людзей, і на быдла, і на ўсю працу рук”».</verse>
				<verse number="12">І паслухалі Зэрубабэль, сын Шэалтыэля, і Егошуа, сын Егацадака, сьвятар вялікі, і ўся рэшта народу голас ГОСПАДА, Бога свайго, і словы Агея прарока, бо ГОСПАД, Бог іхні, паслаў яго, і народ баяўся ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="13">І сказаў Агей, пасланец ГОСПАДА, будучы пасланым ГОСПАДАМ да народу, кажучы: «Я з вамі, кажа ГОСПАД».</verse>
				<verse number="14">І ўзрушыў ГОСПАД дух Зэрубабэля, сына Шэалтыэля, ваяводы Юды, і дух Егошуа, сына Егацадака, найвышэйшага сьвятара, і дух усёй рэшты народу, і яны прыйшлі, і рабілі работу ў доме ГОСПАДА Магуцьцяў, Бога свайго,</verse>
				<verse number="15">у дваццаць чацьвёрты дзень, у шосты месяц, у другі год валадара Дарыя.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">У сёмы месяц, у дваццаць першы дзень месяца, было слова ГОСПАДА праз Агея прарока, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Скажы цяпер Зэрубабэлю, сыну Шэалтыэля, ваяводзе Юды, і Егошуа, сыну Егацадака, сьвятару вялікаму, і рэшце народу, кажучы:</verse>
				<verse number="3">“Хто застаўся між вамі, што бачылі дом гэты ў першай яго славе? І якім вы бачыце яго цяпер? Ці ня ёсьць ён у вачах вашых у параўнаньні з тым як нішто?</verse>
				<verse number="4">Але цяпер вось умацуйся, Зэрубабэлю, кажа ГОСПАД, і ўмацуйся, Егошуа, сын Егацадака, сьвятар вялікі, і ўмацуйся, увесь народ зямлі, кажа ГОСПАД, і рабіце; бо Я з вамі, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.</verse>
				<verse number="5">Паводле слова, якім Я ўмовіўся з вамі, калі вы выйшлі з Эгіпту, Дух Мой сярод вас, ня бойцеся.</verse>
				<verse number="6">Бо гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў: ‘Яшчэ раз, і неўзабаве, Я ўзварухну неба і зямлю, мора і сухазем’е,</verse>
				<verse number="7">і ўзварухну ўсе народы, і прыйдзе жаданьне ўсіх народаў, і напоўню дом гэты славаю, кажа ГОСПАД Магуцьцяў’.</verse>
				<verse number="8">Маё срэбра і Маё золата, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.</verse>
				<verse number="9">Большая будзе слава гэтага дому апошняга, чым першага, кажа ГОСПАД Магуцьцяў; і на гэтым месцу Я дам супакой, кажа ГОСПАД Магуцьцяў”».</verse>
				<verse number="10">У дваццаць чацьвёрты дзень, у дзявяты месяц, у сёмы год Дарыя, было слова ГОСПАДА да Агея прарока, кажучы:</verse>
				<verse number="11">«Гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў: “Спытайся цяпер у сьвятароў пра Закон, кажучы:</verse>
				<verse number="12">‘Калі хто нёс асьвячонае мяса ў крысе адзеньня свайго і дакрануўся крысом сваім да хлеба, або да стравы, або да віна, або да алівы, або да якое-колечы ежы, ці будуць яны асьвячоныя?’”» І сьвятары адказалі: «Не».</verse>
				<verse number="13">І сказаў Агей: «А калі занячышчаны нябожчыкам дакранецца да нечага з гэтых [рэчаў], ці будуць яны нячыстымі?» І адказалі сьвятары, і сказалі: «Яны будуць нячыстымі».</verse>
				<verse number="14">І адказаў Агей, і сказаў: «Такія гэтыя людзі, і такі гэты народ перад абліччам Маім, кажа ГОСПАД, і такая кожная праца рук іхніх, і тое, што яны прыносяць у ахвяру, — нячыстае.</verse>
				<verse number="15">А цяпер зьвярніце сэрцы вашыя адгэтуль і назад, перш, чым быў пакладзены камень на камяні ў сьвятыні ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="16">Было, што калі хто прыходзіў да капы ў дваццаць [мераў], было там дзесяць; і калі хто прыходзіў да тоўчні, каб выціснуць пяцьдзясят [мераў] з тоўчні, было там дваццаць.</verse>
				<verse number="17">Я караў вас сушаю, і іржою, і градам усю працу рук вашых, але вы не навярнуліся да Мяне, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="18">Зьвярніце сэрцы вашы адгэтуль і назад, ад дваццаць чацьвёртага дня дзявятага месяца, ад дня, у які закладзеная сьвятыня ГОСПАДА, зьвярніце сэрцы вашыя.</verse>
				<verse number="19">Ці ёсьць яшчэ насеньне ў сьвірне? Ці яшчэ вінаград, і дрэва фігавае, і дрэва гранатовае, і дрэва аліўнае давалі плод? Ад гэтага дня Я дабраслаўлю».</verse>
				<verse number="20">І было слова ГОСПАДА другі раз да Агея ў дваццаць чацьвёрты дзень таго самага месяца, кажучы:</verse>
				<verse number="21">«Скажы Зэрубабэлю, ваяводзе Юды, кажучы: “Я ўзварухну неба і зямлю;</verse>
				<verse number="22">Я перавярну пасады валадарстваў, і выгублю моц валадарстваў паганаў, і вывярну калясьніцы і тых, якія едуць у іх, і паваляцца коні і вершнікі на іх, кожны ад мяча брата свайго.</verse>
				<verse number="23">У той дзень, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Я вазьму цябе, Зэрубабэлю, сыне Шэалтыэля, слугу Майго, кажа ГОСПАД, і зраблю цябе, як пячатку, бо Я выбраў цябе, кажа ГОСПАД Магуцьцяў”».</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="38">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">У восьмым месяцы, у другім годзе Дарыя было слова ГОСПАДА да Захарыі, сына Бэрэхіі, сына Іддо, прарока, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Загневаўся гневам ГОСПАД на бацькоў вашых.</verse>
				<verse number="3">І ты скажы ім: “Гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Павярніцеся да Мяне, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, і Я павярнуся да вас, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.</verse>
				<verse number="4">Ня будзьце як бацькі вашыя, да якіх клікалі прарокі, кажучы: “Гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Адвярніцеся, прашу, ад шляхоў сваіх злых і ад учынкаў сваіх злых; але яны ня слухалі і не зважалі на Мяне, кажа ГОСПАД”.</verse>
				<verse number="5">Бацькі вашыя, дзе яны? І прарокі ці жывуць вечна?</verse>
				<verse number="6">Толькі словы Мае і пастановы Мае, якія Я загадаў слугам Маім прарокам, ці не дасягалі бацькоў вашых? І яны навярнуліся, і сказалі: “Як ГОСПАД Магуцьцяў думаў зрабіць нам паводле шляхоў нашых і паводле ўчынкаў нашых, так і зрабіў нам”».</verse>
				<verse number="7">У дваццаць чацьвёрты дзень адзінаццатага месяца, гэта месяц Шэват, у другім годзе Дарыя было слова ГОСПАДА да Захарыі, сына Бэрэхі, сына Іддо, прарока, кажучы:</verse>
				<verse number="8">«Я бачыў у гэтую ноч; і вось, муж едзе на кані чырвоным, ён стаіць паміж міртаў, якія ў нізіне, а за ім коні чырвоныя, рудыя і белыя.</verse>
				<verse number="9">І я сказаў: “Што гэта, Госпадзе мой?” І сказаў мне анёл, які гаварыў са мною: “Я пакажу табе, што гэта”.</verse>
				<verse number="10">І адказаў муж, які стаяў паміж міртаў, і сказаў: “Гэта тыя, якіх паслаў ГОСПАД абыйсьці зямлю”.</verse>
				<verse number="11">І адказалі яны анёлу ГОСПАДА, які стаяў паміж міртаў, і сказалі: “Мы абыйшлі зямлю, і вось, уся зямля заселеная і ў супакоі”.</verse>
				<verse number="12">І адказаў анёл ГОСПАДА, і сказаў: “ГОСПАДЗЕ Магуцьцяў, калі Ты зьлітуешся над Ерусалімам і над гарадамі Юды, на якія Ты гневаешся ўжо семдзясят гадоў?”</verse>
				<verse number="13">І адказаў ГОСПАД анёлу, які гаварыў са мною, словы добрыя, словы пацяшальныя.</verse>
				<verse number="14">І сказаў мне анёл, які гаварыў са мною: “Клікай, кажучы: ‘Гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў: Я раўную пра Ерусалім і пра Сыён рэўнасьцю вялікай.</verse>
				<verse number="15">І гневам вялікім Я гневаюся на народы, якія ў супакоі, бо Я загневаўся крыху, а яны дапамагалі [рабіць] зло’”.</verse>
				<verse number="16">Дзеля гэтага кажа ГОСПАД: “Я зьвярнуся да Ерусаліму з літасьцю. Дом Мой будзе адбудаваны ў ім, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, і меральны шнур будзе расьцягнуты над Ерусалімам”.</verse>
				<verse number="17">І зноў клікай, кажучы: “Гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Зноўку напоўняцца гарады Мае дабром, і зноў пацешыць ГОСПАД Сыён, і выбярэ ізноў Ерусалім”.</verse>
				<verse number="18">І ўзьняў я вочы мае, і ўбачыў, і вось, чатыры рогі.</verse>
				<verse number="19">І я сказаў анёлу, які гаварыў са мною: “Што гэта?” І ён сказаў мне: “Гэта рогі, якія раскідалі Юду, Ізраіля і Ерусалім”.</verse>
				<verse number="20">І паказаў мне ГОСПАД чатырох рамесьнікаў.</verse>
				<verse number="21">І я сказаў: “Што яны прыходзяць рабіць?” І Ён сказаў, кажучы: “Гэта рогі, якія раскідалі Юду, так што ніхто не падняў галавы сваёй. А яны прыйшлі, каб стрывожыць іх, каб скрышыць рогі народаў, якія паднялі рог супраць зямлі Юды, каб раскідаць яе”.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">І ўзьняў я вочы мае, і ўбачыў, і вось, муж, і ў руцэ ягонай меральны прут.</verse>
				<verse number="2">І я сказаў: “Куды ты ідзеш?” А ён сказаў мне: “Мераць Ерусалім, каб убачыць, якая шырыня ягоная, і якая даўжыня ягоная”.</verse>
				<verse number="3">І вось, анёл, які гаварыў са мною, выходзіць, і другі анёл выходзіць насустрач яму,</verse>
				<verse number="4">і сказаў яму: “Бяжы, прамоў да юнака гэтага, кажучы: ‘Ерусалім будзе заселены па-за мурамі з прычыны мноства людзей і скаціны ў ім.</verse>
				<verse number="5">І Я буду для яго, кажа ГОСПАД, вогненным мурам вакол [яго] і буду славаю пасярод яго’”.</verse>
				<verse number="6">Гора, гора! Уцякайце з зямлі паўночнай, кажа ГОСПАД, бо на чатыры вятры нябесныя Я расьцярушу вас, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="7">Гора! Уцякай на Сыён тая, якая жывеш у дачкі Бабілону,</verse>
				<verse number="8">Бо гэтак сказаў ГОСПАД Магуцьцяў: “Дзеля славы [Сваёй] Ён паслаў мяне да народаў, якія рабавалі вас, бо хто дакранаецца да вас, дакранаецца да зрэнкі вока Ягонага.</verse>
				<verse number="9">І вось Я махну рукою Маёй на іх, і яны будуць здабычай для слугаў сваіх, і даведаецеся, што ГОСПАД Магуцьцяў паслаў мяне.</verse>
				<verse number="10">Весяліся і радуйся, дачка Сыёну, бо вось, Я прыходжу і буду жыць пасярод цябе, кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="11">І далучыцца шмат народаў да ГОСПАДА ў той дзень і будуць Мне народам, і Я буду жыць пасярод цябе, і ты даведаешся, што ГОСПАД Магуцьцяў паслаў мяне да цябе.</verse>
				<verse number="12">І ўспадкаеміць ГОСПАД Юду, частку Сваю ў зямлі сьвятой, і зноў выбярэ Ерусалім”.</verse>
				<verse number="13">Няхай змоўкне ўсякае цела перад абліччам ГОСПАДА, бо Ён паўстаў са сьвятой сялібы Сваёй.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">І Ён паказаў мне Егошуа, сьвятара вялікага, які стаяў перад абліччам анёла ГОСПАДА, і шатана, які стаў праваруч яго, каб супрацьстаяць яму.</verse>
				<verse number="2">І сказаў ГОСПАД шатану: “Няхай утаймуе цябе ГОСПАД, шатан, няхай утаймуе цябе ГОСПАД, Які абраў Ерусалім. Ці не галавешка гэта, выхапленая з агню?”</verse>
				<verse number="3">Егошуа быў апрануты ў адзеньне запэцканае і стаяў перад абліччам анёла.</verse>
				<verse number="4">І ён адказаў, і сказаў да тых, якія стаялі перад абліччам ягоным, кажучы: “Зьніміце з яго адзеньне запэцканае”. А яму сказаў: “Глядзі, Я зьняў з цябе беззаконьне тваё, і апрануў цябе ў шаты ўрачыстыя”.</verse>
				<verse number="5">І сказаў: “Няхай ускладзе мітру чыстую на галаву ягоную”. І ўсклалі мітру чыстую на галаву ягоную, і апранулі яго ў шаты. А анёл ГОСПАДА стаяў.</verse>
				<verse number="6">І папярэдзіў анёл ГОСПАДА Егошуа, кажучы:</verse>
				<verse number="7">“Гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Калі будзеш хадзіць па шляхах Маіх, і калі будзеш захоўваць загады Мае, тады таксама будзеш судзіць дом Мой, і захоўваць панадворкі Мае, і Я дам табе хадзіць паміж тых, якія стаяць [тут].</verse>
				<verse number="8">Паслухай, прашу, Егошуа, сьвятар вялікі, ты і бліжнія твае, якія сядзяць перад абліччам тваім, бо яны — мужы, [якім будзе] знак. Бо вось, Я прывяду слугу Майго, Парастка.</verse>
				<verse number="9">Бо вось камень, які Я паклаў перад абліччам Егошуа; на адным камяні — сем вачэй. Вось, Я выражу на ім рэзьблены [надпіс], кажа ГОСПАД Магуцьцяў, і аддалю беззаконьне зямлі гэтай за адзін дзень.</verse>
				<verse number="10">У той дзень, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, будзеце клікаць адзін аднаго, [каб сядзець] пад вінаграднай лазой і пад дрэвам фігавым”.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">І павярнуўся той анёл, які гаварыў са мною, і пабудзіў мяне, як чалавека, якога будзяць зо-сну ягонага,</verse>
				<verse number="2">і сказаў мне: “Што ты бачыш?” І я сказаў, кажучы: “Бачу, і вось, сьвечнік, увесь з золата, і чара на версе ягоным, і сем лямпаў ягоных на ім, і сем рурак да лямпаў, якія на версе ягоным,</verse>
				<verse number="3">і дзьве аліўкі каля яго: адна — з правага боку чары, а другая з левага боку яе”.</verse>
				<verse number="4">І я адказаў, і сказаў анёлу, які гаварыў са мною: “Што гэта, пане мой?”</verse>
				<verse number="5">І адказаў анёл, які гаварыў са мною, і сказаў мне: “Хіба ты ня ведаеш, што гэта?” І я сказаў: “Не, пане мой”.</verse>
				<verse number="6">І ён адказаў, і сказаў мне, кажучы: “Гэта слова ГОСПАДА да Зэрубабэля, якое кажа: ‘Ня сілаю, і ня моцаю, але Духам Маім, кажа ГОСПАД Магуцьцяў’.</verse>
				<verse number="7">Хто ты, гара вялікая? Перад абліччам Зэрубабэля [ты будзеш] раўніна, і ён прынясе камень вуглавы з гуканьнямі: ‘[Няхай знойдзе] ласку, [няхай будзе] ласка для яго!’”</verse>
				<verse number="8">І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="9">“Рукі Зэрубабэля заклалі дом гэты, і рукі ягоныя скончаць [яго]; і ты даведаешся, што ГОСПАД Магуцьцяў паслаў мяне да вас.</verse>
				<verse number="10">Бо тыя, якія пагарджалі днём малых [пачаткаў], будуць радавацца і ўбачаць валавяны адвес ў руцэ Зэрубабэля. А гэтыя сем — вочы ГОСПАДА, якія абыходзяць усю зямлю”.</verse>
				<verse number="11">І я адказаў, і сказаў яму: “Што гэта за дзьве аліўкі з правага боку сьветача і з левага боку ягонага?”</verse>
				<verse number="12">І я адказаў другі раз, і сказаў яму: “Што гэта за дзьве галінкі аліўныя, якія праз дзьве залатыя руркі выліваюць золата з сябе?”</verse>
				<verse number="13">І ён сказаў мне, кажучы: “Хіба ты ня ведаеш, што гэта?” І я сказаў: “Не, пане мой!”</verse>
				<verse number="14">І ён сказаў: “Гэта два сыны алівы, якія стаяць перад ГОСПАДАМ усёй зямлі”.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">І я павярнуўся, і ўзьняў вочы мае, і ўбачыў, і вось, скрутак, які ляціць.</verse>
				<verse number="2">І ён сказаў мне: “Што ты бачыш?” І я адказаў: “Бачу скрутак, які ляціць. Даўжыня ягоная — дваццаць локцяў, а шырыня ягоная — дзесяць локцяў”.</verse>
				<verse number="3">І ён сказаў мне: “Гэта праклён, які выходзіць на аблічча зямлі; бо кожны, хто крадзе, паводле [напісанага] гэтага будзе зьнішчаны, і кожны, хто прасягае [фальшыва], паводле [напісанага] гэтага будзе зьнішчаны.</verse>
				<verse number="4">Я навяду [праклён], кажа ГОСПАД Магуцьцяў, і ён прыйдзе ў дом злодзея і ў дом таго, хто прысягае ў імя Маё хлусьліва, і заначуе ў сярэдзіне дому ягонага, і выгубіць яго, і дрэва ягонае, і камяні ягоныя”.</verse>
				<verse number="5">І выйшаў анёл, які гаварыў са мною, і сказаў мне: “Узьнімі, прашу, вочы Твае і паглядзі, што гэта выходзіць”,</verse>
				<verse number="6">І я сказаў: “Што гэта?” І ён сказаў: “Гэта эфа выходзіць”. І сказаў: “Гэта вока іхняе на ўсёй зямлі”.</verse>
				<verse number="7">І вось накрыўка з волава паднялася, і вось, жанчына нейкая сядзіць у сярэдзіне эфы.</verse>
				<verse number="8">І ён сказаў: “Гэта нягоднасьць”; і кінуў яе ў сярэдзіну эфы, і кінуў кавалак волава на адтуліну ейную.</verse>
				<verse number="9">І я ўзьняў вочы мае, і глядзеў, і вось, дзьве жанчыны ходзяць, і вецер [быў] у крылах іхніх, і гэтыя крылы — як крылы бусла; і яны паднялі эфу паміж зямлёй і небам.</verse>
				<verse number="10">І я сказаў анёлу, які гаварыў са мною: “Куды яны нясуць эфу гэтую?”</verse>
				<verse number="11">І ён сказаў мне: “Каб пабудаваць ёй дом у зямлі Шынаар, і ён будзе прыгатаваны, і яе паставяць там на месца ейнае”.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="6">
				<verse number="1">І я павярнуўся, і ўзьняў вочы мае, і глядзеў, і вось, чатыры калясьніцы выяжджаюць паміж двух гор; і горы тыя — горы мядзяныя.</verse>
				<verse number="2">У першай калясьніцы коні чырвоныя, а ў другой калясьніцы коні чорныя;</verse>
				<verse number="3">А ў трэцяй калясьніцы коні белыя, а ў чацьвёртай калясьніцы коні стракатыя, [усе яны] моцныя.</verse>
				<verse number="4">І я адказаў, і сказаў анёлу, які гаварыў са мною: “Што гэта, пане мой?”</verse>
				<verse number="5">І адказаў анёл, і сказаў мне: “Гэта чатыры духі нябесныя, якія выходзяць пасьля стаяньня перад Госпадам усёй зямлі.</verse>
				<verse number="6">Той, у якога коні чорныя, ідуць у зямлю паўночную, а [коні] белыя ідуць за імі, а [коні] стракатыя ідуць у зямлю паўднёвую”.</verse>
				<verse number="7">І выйшлі [коні] моцныя, і шукалі, каб ісьці па зямлі. І ён сказаў: “Ідзіце, прайдзіце па зямлі”, і яны прайшлі па зямлі.</verse>
				<verse number="8">І ўсклікнуў ён да мяне, і прамовіў да мяне, кажучы: “Глядзі, тыя, якія пайшлі ў зямлю паўночную, супакоілі дух Мой у зямлі паўночнай”.</verse>
				<verse number="9">І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="10">“Вазьмі [дары] ў тых, [якія прыйшлі], у Хэлдая, і ў Товіі, і ў Едаі, якія прыйшлі з Бабілону, і прыйдзеш у той самы дзень, і пойдзеш у дом Ёшыі, сына Сафоніі.</verse>
				<verse number="11">І возьмеш срэбра і золата, і зробіш кароны, і ўложыш на галаву Егошуа, сына Егацадака, сьвятара вялікага,</verse>
				<verse number="12">і скажаш яму, кажучы: “Гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў, кажучы: ‘Вось Муж, Парастак імя Ягонае, і Ён вырасьце з месца Свайго, і пабудуе сьвятыню ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="13">І Ён пабудуе сьвятыню ГОСПАДА, і будзе насіць славу, і сядзе, і будзе панаваць на пасадзе Сваім, і будзе сьвятаром на пасадзе Сваім, і рада супакою будзе паміж імі абодвума’”.</verse>
				<verse number="14">А тыя кароны будуць для Хэлема, для Товіі, для Едая і для Хэны, сына Сафоніі, як памятка ў сьвятыні ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="15">І далёкія прыйдуць, і будуць будаваць сьвятыню ГОСПАДА; і вы даведаецеся, што ГОСПАД Магуцьцяў паслаў мяне да вас. І гэта станецца, калі вы слуханьнем слухаць будзеце голас ГОСПАДА, Бога вашага».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="7">
				<verse number="1">І сталася ў чацьвёртым годзе валадара Дарыя, і было слова ГОСПАДА да Захарыі ў чацьвёрты дзень дзявятага месяца Кісьлева.</verse>
				<verse number="2">І паслалі з Бэтэля Шарэцэра і Рэгэм-Мэлеха і людзей іхніх маліць аблічча ГОСПАДА,</verse>
				<verse number="3">каб сказаць сьвятарам, якія ў доме ГОСПАДА Магуцьцяў, і прарокам, кажучы: “Ці маю я плакаць у пятым месяцы з пасьвячэньнем, як я рабіў гэта шмат гадоў?”</verse>
				<verse number="4">І было да мяне слова ГОСПАДА Магуцьцяў, кажучы:</verse>
				<verse number="5">«Кажы ўсяму народу і сьвятарам, кажучы: “Калі вы посьцілі і былі ў жалобе ў пятым і ў сёмым месяцы гэтыя семдзясят гадоў, ці вы для Мяне постам посьцілі?</verse>
				<verse number="6">І калі вы елі, і калі пілі, ці ж ня дзеля сябе вы елі і пілі?</verse>
				<verse number="7">Ці ж [гэта] ня тыя словы, якія абвясьціў ГОСПАД праз рукі прарокаў ранейшых, калі Ерусалім быў заселены і ў супакоі, і гарады ягоныя вакол яго, і Нэгеў, і Шэфэля былі заселеныя?”»</verse>
				<verse number="8">І было слова ГОСПАДА да Захарыі, кажучы:</verse>
				<verse number="9">«Гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў, кажучы: “Судзіце суд паводле праўды і будзьце літасьцівыя кожны да брата свайго.</verse>
				<verse number="10">І ўдавы, і сіраты, і прыхадня, і беднага не ўціскайце, і зла ня думайце супраць брата свайго ў сэрцы сваім”.</verse>
				<verse number="11">Але яны адмовіліся прыхіліць вуха і павярнуліся бунтоўна сьпінаю, і вушы свае зрабілі цяжкімі, каб ня чуць,</verse>
				<verse number="12">і сэрцы свае зрабілі як крэмень, каб ня чуць Закону і словаў, якія пасылаў ГОСПАД Магуцьцяў Духам Сваім праз рукі прарокаў; і быў гнеў вялікі ад ГОСПАДА Магуцьцяў.</verse>
				<verse number="13">“І сталася, што калі Я клікаў, яны ня чулі. Так і яны будуць клікаць, і Я ня буду чуць, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.</verse>
				<verse number="14">І Я разьвеяў іх паміж усіх народаў, якіх яны ня ведалі, і зямля спустошаная пасьля іх, ажно няма нікога, хто б праходзіў ці вяртаўся. І яны ператварылі зямлю жаданую ў пустэчу”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="8">
				<verse number="1">І было слова ГОСПАДА Магуцьцяў, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Я раўную пра Сыён рэўнасьцю вялікай і з гневам вялікім Я раўную пра яго.</verse>
				<verse number="3">Гэтак кажа ГОСПАД. Я вярнуся на Сыён і буду жыць у Ерусаліме, і будзе называцца Ерусалім горадам праўды, а гара ГОСПАДА Магуцьцяў — гарою сьвятой.</verse>
				<verse number="4">Гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Зноў будуць сядзець старыя на плошчах Ерусаліму, кожны і кожная з кійком сваім у руцэ сваёй з прычыны мноства дзён.</verse>
				<verse number="5">І плошчы гораду гэтага напоўняцца хлопчыкамі і дзяўчынкамі, якія гуляюць на плошчах ягоных.</verse>
				<verse number="6">Гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Калі гэта [выглядае] цудам ў вачах рэшты народу гэтага ў дні гэтыя, няўжо таксама гэта будзе цудам у вачах Маіх? — кажа ГОСПАД Магуцьцяў.</verse>
				<verse number="7">Гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Вось, Я выратую народ Мой з зямлі ўсходу і з зямлі заходу сонца,</verse>
				<verse number="8">і прывяду іх, і яны будуць жыць у Ерусаліме, і будуць Мне народам, а Я буду ім Богам у праўдзе і праведнасьці.</verse>
				<verse number="9">Гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Умацуйце рукі вашыя вы, якія чуеце ў дні гэтыя словы гэтыя з вуснаў прарокаў, якія былі ў дзень закладаньня Дому ГОСПАДА Магуцьцяў, сьвятыні, якую будувалі.</verse>
				<verse number="10">Бо перад днямі гэтымі не было платы для чалавека і не было платы для скаціны; і для таго, хто выходзіў, і для таго, хто ўваходзіў, не было супакою ад прыгнятальніка, бо Я паслаў кожнага чалавека супраць бліжняга ягонага.</verse>
				<verse number="11">А цяпер не такі, як у дні ранейшыя, Я [буду] для рэшты народу, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.</verse>
				<verse number="12">Бо [будзе] насеньне супакою, вінаграднік дасьць плод свой, і зямля дасьць ураджай свой, і неба дасьць расу сваю, і Я дам у спадчыну рэшце народу гэтага ўсё гэта.</verse>
				<verse number="13">І станецца, што як вы былі праклёнам сярод народаў, дом Юды і дом Ізраіля, так Я выбаўлю вас, і вы будзеце дабраславенствам. Ня бойцеся, няхай умацуюцца рукі вашыя!</verse>
				<verse number="14">Бо гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў: “Як Я задумаў рабіць вам зло, калі бацькі вашыя гнявілі Мяне, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, і не шкадаваў [пра гэта],</verse>
				<verse number="15">так Я павярнуўся і задумаў ў гэтыя дні рабіць дабро Ерусаліму і дому Юды. Ня бойцеся!</verse>
				<verse number="16">Гэта рэчы, якія маеце рабіць: гаварыце праўду адзін аднаму, [паводле] праўды і суду супакою судзіце ў брамах вашых,</verse>
				<verse number="17">і няхай ніхто з вас не надумвае зла для бліжняга свайго, і прысягі фальшывай не любіце, бо ўсё гэта Я ненавіджу, кажа ГОСПАД”».</verse>
				<verse number="18">І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:</verse>
				<verse number="19">«Гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Пост чацьвёртага і пост пятага, і пост сёмага, і пост дзясятага [месяца] будзе для дому Юды радасьцю і весялосьцю, і сьвятам добрым. І любіце праўду і супакой!</verse>
				<verse number="20">Гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Зноў прыйдуць народы, і жыхары мноства гарадоў.</verse>
				<verse number="21">І пойдуць жыхары аднаго гораду да [жыхароў] другога, кажучы: “Пойдзем, пайшоўшы, маліць аблічча ГОСПАДА і шукаць ГОСПАДА Магуцьцяў. Пайду таксама я!”</verse>
				<verse number="22">І прыйдуць шмат народаў і народы магутныя шукаць ГОСПАДА Магуцьцяў у Ерусаліме і маліць аблічча ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="23">Гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў. У тыя дні схопяць дзесяць чалавек з усіх моваў народаў, схопяць за крысо Юдэя, кажучы: “Мы пойдзем з вамі, бо мы чулі, [што] з вамі Бог”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="9">
				<verse number="1">Цяжар слова ГОСПАДА на зямлю Хадрах, і на Дамаск, супачынак Ягоны, бо вока ГОСПАДА — на чалавека і на ўсе калены Ізраіля,</verse>
				<verse number="2">і на Хамат таксама, які мяжуе з ім, Тыр і Сідон, бо ён стаў надта мудрым.</verse>
				<verse number="3">І пабудаваў сабе Тыр горад умацаваны, і назьбіраў срэбра, як пылу, і шчырага золата — як балота вулічнага.</verse>
				<verse number="4">Вось, Госпад зруйнуе яго і кіне ў мора багацьце ягонае, і ён будзе зьедзены вагнём.</verse>
				<verse number="5">Убачыць [гэта] Ашкелон і спалохаецца, і Газа, і вельмі задрыжыць, і Экрон, бо будзе асаромлена спадзяваньне ягонае, і згіне валадар у Газе, і Ашкелон будзе незаселены.</verse>
				<verse number="6">І будзе жыць байструк у Ашдодзе, і Я зьнішчу пыху Філістынцаў,</verse>
				<verse number="7">і выкіну кроў ягоную з роту ягонага, і брыдоты ягоныя — спаміж зубоў ягоных; і ён таксама застанецца для Бога нашага, і ён будзе як князь ў Юдзе, а Экрон — як Евусей.</verse>
				<verse number="8">І Я стану табарам каля Дому Майго супраць войска, супраць таго, хто праходзіць, і супраць таго, хто вяртаецца, і ня пройдзе больш праз іх прыгнятальнік, бо цяпер Я буду бачыць [гэта] вачыма Маімі.</verse>
				<verse number="9">Радуйся моцна, дачка Сыёну, усклікай, дачка Ерусаліму. Вось, Валадар твой прыходзіць да цябе, Ён праведны і збаўляе, Ён пакорны і сядзіць на асьле і на асьляняці, сыне асьліцы.</verse>
				<verse number="10">Я вынішчу калясьніцы ў Эфраіма і коней у Ерусаліме, і будзе зьнішчаны лук баявы. І Ён прамовіць пра супакой народам, і ўлада Ягоная — ад мора аж да мора і ад ракі аж да канцоў зямлі.</verse>
				<verse number="11">А што да цябе, праз кроў запавету твайго Я выпушчу вязняў тваіх з ямы, у якой няма вады.</verse>
				<verse number="12">Вярніцеся ў крэпасьць, вязьні надзеі! Таксама сёньня паведамляю, што падвойна аднагароджу табе,</verse>
				<verse number="13">бо Я нацягну Юду да Сябе як лук, напоўню [сагайдак] Эфраімам і ўзьніму сыноў тваіх, Сыёне, супраць сыноў тваіх, Яване, і зраблю цябе як меч волата.</verse>
				<verse number="14">І ГОСПАД з’явіцца над імі, і выляціць, як маланака, страла Ягоная, і Госпад ГОСПАД задзьме ў рог, і выйдзе як бура паўднёвая.</verse>
				<verse number="15">ГОСПАД Магуцьцяў будзе бараніць іх, і яны пажруць і патопчуць камяні для кіданьня, і будуць піць, і будуць раўсьці, нібы ад віна, і напоўняцца [крывёю] як чаша [ахвярная], як рагі ахвярніка.</verse>
				<verse number="16">І збавіць іх ГОСПАД, Бог іхні, у той дзень, як авечак [збавіць] народ Свой; бо яны будуць як камяні [каштоўныя] ў дыядэме, якія зьзяюць у зямлі Ягонай.</verse>
				<verse number="17">Якая добрасьць Ягоная, і якая прыгажосьць Ягоная! Збожжа дасьць расьці юнакам, і маладое віно — дзяўчатам.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="10">
				<verse number="1">Прасіце ў ГОСПАДА дождж у час позьняга дажджу. ГОСПАД блісьне маланкаю і дасьць залеву дажджу, [дасьць] кожнаму траву ў полі.</verse>
				<verse number="2">Бо балваны гавораць беззаконьне, і прадказальнікі бачаць хлусьню і распавядаюць пра сны марныя, пацяшаюць марнасьцю. Дзеля гэтага яны бадзяюцца, як авечкі, прыгнечаныя, бо няма пастыра.</verse>
				<verse number="3">На пастыраў Я загневаўся гневам Маім, і казлоў Я наведаю, бо наведае ГОСПАД Магуцьцяў чараду Сваю, дом Юды, і паставіць іх, як слаўнага каня Свайго на бітву.</verse>
				<verse number="4">З яго — кутні [камень], з яго — калок [намёту], з яго — лук баявы, з яго выйдуць усе кіраўнікі разам.</verse>
				<verse number="5">І яны будуць, як волаты, якія топчуць вулічнае балота ў бітве, і будуць ваяваць, бо ГОСПАД з імі, і асаромяць вершнікаў на конях.</verse>
				<verse number="6">І Я ўмацую дом Юды, і дом Язэпа выбаўлю, і вярну іх; бо Я зьлітуюся над імі, і яны будуць, быццам Я не кідаў іх, бо Я — ГОСПАД, Бог іхні, і Я адкажу ім.</verse>
				<verse number="7">І будзе Эфраім, як волат, і ўзрадуецца сэрца іхняе, як ад віна. І сыны іхнія ўбачаць і ўзрадуюцца; сэрца іхняе будзе цешыцца ў ГОСПАДЗЕ.</verse>
				<verse number="8">Я засьвішчу ім і зьбяру іх, бо Я адкупіў іх, і яны будуць множыцца, як множыліся [раней].</verse>
				<verse number="9">І Я расьсею іх паміж народамі, але ў [зямлі] далёкай яны будуць узгадваць Мяне, і будуць жыць з сынамі сваімі, і вернуцца.</verse>
				<verse number="10">І Я вярну іх з зямлі Эгіпецкай, і з Асірыі зьбяру іх, і ў зямлю Гілеад і на Лібан прывяду іх, і ня [будзе хапаць] месца для іх.</verse>
				<verse number="11">І ён пройдзе праз мора нядолі, і разаб’е хвалі марскія, і высахнуць усе глыбіні ракі, і ўпадзе пыхлівасьць Асірыі, і скіпетр Эгіпту будзе забраны.</verse>
				<verse number="12">І Я ўмацую іх у ГОСПАДЗЕ, і ў імя Ягонае яны будуць хадзіць, кажа ГОСПАД.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="11">
				<verse number="1">Адчыні, Лібане, дзьверы свае, і пажарэ агонь кедры твае.</verse>
				<verse number="2">Галасі, кіпарысе, бо кедр упаў, бо слаўныя зруйнаваныя; галасіце, дубы Башану, бо паваліўся лес непраходны.</verse>
				<verse number="3">Голас ляманту пастухоў, бо гонар іхні зруйнаваны; голас рыканьня львянятаў, бо зруйнаваная веліч Ярдану.</verse>
				<verse number="4">Гэтак кажа ГОСПАД, Бог мой: «Пасьві авечкі, [якія] на зарэз,</verse>
				<verse number="5">якіх рэжуць тыя, якія купляюць [іх], і не вінаватыя, а тыя, што прадаюць іх, кажуць: “Дабраславёны ГОСПАД, што я ўзбагацеў!” І пастухі іхнія не шкадуюць іх.</verse>
				<verse number="6">Бо Я ня буду болей шкадаваць жыхароў зямлі, кажа ГОСПАД. І вось, Я аддам чалавека, кожнага ў руку бліжняга ягонага і ў руку валадара ягонага, і яны будуць таўчы зямлю, і Я ня вызвалю з рукі іхняй».</verse>
				<verse number="7">І я пачаў пасьвіць авечак, [якія] на зарэз, бедных авечак. І я ўзяў сабе два кіі. Адзін я назваў “Хараство”, а другі назваў “Згода”, і пасьвіў авечак.</verse>
				<verse number="8">І я прыбраў трох пастухоў за адзін месяц, і адвярнулася душа мая ад іх, і таксама душа іхняя грэбуе мною.</verse>
				<verse number="9">І я сказаў: «Ня буду пасьвіць вас. Тая, што мае памерці, няхай памірае, і тая, што мае загінуць, няхай гіне, а пазасталыя няхай ядуць цела адна адной».</verse>
				<verse number="10">І я ўзяў кій свой “Хараство”, і зламаў яго, каб разарваць запавет мой, які я заключыў з усімі народамі;</verse>
				<verse number="11">І ён быў разарваны ў той дзень, і гэтак даведаюцца бедныя авечкі, якія пільнуюцца мяне, што гэта — слова ГОСПАДА.</verse>
				<verse number="12">І я сказаў ім: “Калі [гэта] добра ў вачах вашых, дайце плату маю; а калі не, пакіньце [сабе]”. І яны адважылі плату маю — трыццаць срэбнікаў.</verse>
				<verse number="13">І сказаў мне ГОСПАД: «Кінь іх для ганачара, ладная цана, якою яны ацанілі Мяне!» І я ўзяў трыццаць срэбнікаў, і кінуў іх ў Доме ГОСПАДА для ганчара.</verse>
				<verse number="14">І я зламаў другі кій свой — “Згоду”, каб разарваць братэрства паміж Юдам і Ізраілем.</verse>
				<verse number="15">І сказаў ГОСПАД мне: «Зноў вазьмі сабе рэчы пастуха бязглуздага.</verse>
				<verse number="16">Бо вось, Я пастаўлю ў зямлі пастуха, які [авечкі], якая прападае, не наведае, згубленай ня будзе шукаць, і пакалечанай ня будзе лячыць, здаровай ня будзе карміць, але мяса сытых будзе есьці і капыты іхнія будзе адрываць.</verse>
				<verse number="17">Гора пастуху нягоднаму, які пакідае авечак! Меч на рамяно ягонае і на правае вока ягонае! Рамяно ягонае сухасьцю ссохне, і правае вока ягонае цемраю зацемрыцца».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="12">
				<verse number="1">Цяжар слова ГОСПАДА пра Ізраіля. Кажа ГОСПАД, Які расьцягнуў неба і заснаваў зямлю і ўкшталтаваў дух чалавека ў нутры ягоным.</verse>
				<verse number="2">Вось, Я зраблю Ерусалім келіхам хістаньня для ўсіх народаў навокал, і таксама будзе для Юды, калі будуць аблягаць Ерусалім.</verse>
				<verse number="3">І станецца ў той дзень, што Я зраблю Ерусалім цяжкім камянём для ўсіх народаў. Усе, якія будуць падымаць яго, калецтвам скалечацца, і зьбяруцца супраць яго ўсе народы зямлі.</verse>
				<verse number="4">У той дзень, кажа ГОСПАД, Я ўдару кожнага каня жахам, а вершніка ягонага — шаленствам; і на дом Юды Я адкрыю вочы Мае, а ўсіх коней народаў Я ўдару сьлепатою.</verse>
				<verse number="5">І скажуць князі Юды ў сэрцы сваім: «Сіла для жыхароў Ерусаліму — у ГОСПАДЗЕ Магуцьцяў, Богу іхнім».</verse>
				<verse number="6">У той дзень Я зраблю князёў Юды як казан з агнём сярод дроваў і як паходню запаленую сярод снапоў, і яны пажаруць справа і зьлева ўсе народы навокал, і Ерусалім будзе зноў населены на месцы сваім, у Ерусаліме.</verse>
				<verse number="7">І збавіць ГОСПАД спачатку намёты Юды, каб не вывышалася слава дому Давіда і слава жыхароў Ерусаліму па-над Юду.</verse>
				<verse number="8">У той дзень будзе бараніць ГОСПАД жыхароў Ерусаліму, і той, які спатыкаецца сярод іх, у той дзень будзе як Давід, а дом Давіда будзе як Бог, як анёл ГОСПАДА перад абліччам іхнім.</verse>
				<verse number="9">І станецца ў той дзень, што Я буду шукаць, каб зьнішчыць усе тыя народы, якія выйдуць супраць Ерусаліму.</verse>
				<verse number="10">І Я выльлю на дом Давіда і на жыхароў Ерусаліму Дух ласкі і маленьня, і яны будуць глядзець на Таго, Якога яны прабілі, і будуць галасіць па Ім, як галосяць па адзіным [сыне], і будуць горка плакаць па Ім, як горка плачуць па першародным.</verse>
				<verse number="11">У той дзень будзе вялікае галашэньне ў Ерусаліме, як галашэньне Гадад-Рымона ў даліне Мэгідо.</verse>
				<verse number="12">І зямля будзе галасіць, кожная сям’я асобна: сям’я дому Давіда асобна, і жанчыны іхнія асобна; сям’я дому Натана асобна, і жанчыны іхнія асобна;</verse>
				<verse number="13">сям’я дому Левія асобна, і жанчыны іхнія асобна; сям’я Шымэя асобна, і жанчыны іхнія асобна,</verse>
				<verse number="14">усе сем’і, якія засталіся, кожная сям’я асобна, і жанчыны іхнія асобна.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="13">
				<verse number="1">У той дзень адчыніцца крыніца для дому Давіда і для жыхароў Ерусаліму дзеля [абмыцьця] грэху і нячыстасьці.</verse>
				<verse number="2">І станецца ў той дзень, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Я вынішчу імёны ідалаў з зямлі, і ня будуць іх болей ўзгадваць, і таксама прарокаў [фальшывых] і духа нячыстага Я выганю з зямлі.</verse>
				<verse number="3">І станецца, калі нехта будзе яшчэ прарочыць [хлусьліва], тады бацька ягоны і маці ягоная, якія нарадзілі яго, скажуць яму: «Ты ня маеш жыць, бо ты гаворыш хлусьню ў імя ГОСПАДА»; і праб’юць яго [мячом] бацька ягоны і маці ягоная, якія нарадзілі яго, за тое, што ён [хлусьню] прарочыць.</verse>
				<verse number="4">І станецца ў той дзень, што засаромеюцца прарокі, кожны за відзеж свой, калі прарочылі яны, і ня будуць апранаць кажух касматы, каб ашукваць.</verse>
				<verse number="5">І скажа ён: «Я — не прарок, я — чалавек, які абрабляе зямлю, бо зямля — набытак мой з маладосьці маёй».</verse>
				<verse number="6">І скажуць яму: «Што гэта за раны на руках тваіх?» І ён скажа: «Паранілі мяне ў доме тых, якія любяць мяне».</verse>
				<verse number="7">Абудзіся, меч, на Пастыра Майго і на Мужа, Які блізкі Мне, кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Удар пастыра, і расьсеюцца авечкі! І Я павярну руку Маю на ягнятак.</verse>
				<verse number="8">І станецца на ўсёй зямлі, кажа ГОСПАД, што дзьве часткі на ёй будуць вынішчаны, загінуць, а трэцяя [частка] застанецца на ёй.</verse>
				<verse number="9">І Я правяду гэтую трэцюю [частку] праз вагонь, і ачышчу іх, як ачышчаюць срэбра, і выспрабую іх, як выпрабоўваюць золата. Ён будзе клікаць імя Маё, і Я адкажу яму і скажу: «Гэта народ Мой», і ён скажа: «ГОСПАД — [гэта] Бог мой!»</verse>
			</chapter>
			<chapter number="14">
				<verse number="1">Вось, надыходзіць дзень ГОСПАДА, і падзеляць здабычу тваю пасярод цябе.</verse>
				<verse number="2">І Я зьбяру ўсе народы супраць Ерусаліму на бітву, і горад будзе здабыты, і дамы будуць разрабаваныя, і жанчыны будуць зьняслаўленыя, і палова гораду пойдзе ў палон, але рэшта народу ня будзе вынішчана з гораду.</verse>
				<verse number="3">І выйдзе ГОСПАД, і будзе ваяваць з народамі гэтымі, як у дзень змаганьня Ягонага, як у дзень бітвы.</verse>
				<verse number="4">І стануць ногі Ягоныя ў той дзень на гары Аліўнай, якая перад абліччам Ерусаліму з усходу; і рашчэпіцца гара Аліўная папалам, на ўсход і на захад, [і будзе] даліна вельмі вялікая, і пасунецца палова гары на поўнач, а палова — на поўдзень.</verse>
				<verse number="5">І вы будзеце ўцякаць у даліну гор Маіх, бо даліна гор будзе сягаць аж да Ацалу; і вы будзеце ўцякаць, як уцякалі перад землятрусам у дні Узіі, валадара Юды; і прыйдзе ГОСПАД, Бог мой, і ўсе сьвятыя з Ім.</verse>
				<verse number="6">І станецца ў той дзень, што ня будзе сьвятла каштоўнага, але цемра і холад.</verse>
				<verse number="7">І станецца адзіны [той] дзень, вядомы ГОСПАДУ, ані дзень, ані ноч; і станецца, што ў часе вячэрнім будзе сьвятло.</verse>
				<verse number="8">І станецца ў той дзень, што пацякуць воды жывыя з Ерусаліму, палова іх — у мора ўсходняе, і палова іх — у мора заходняе; улетку і ўзімку будзе [гэта].</verse>
				<verse number="9">І будзе ГОСПАД Валадаром над усёю зямлёй. У той дзень будзе ГОСПАД адзін, і імя Ягонае — адно.</verse>
				<verse number="10">І ўся зямля будзе як раўніна ад Гэвы да Рымону, які на поўдні ад Ерусаліму, і ён будзе ўзьняты, і будзе заселены на месцы сваім, ад Брамы Бэн’яміна і да месца Брамы Першай, аж да Брамы Нарожнай, і ад Вежы Хананэля аж да тоўчні валадара.</verse>
				<verse number="11">І будуць жыць у ім, і ўжо ня будзе там [вынішчэньня] з клятваю, але будзе жыць Ерусалім бясьпечна.</verse>
				<verse number="12">І гэта будзе пляга, якой ГОСПАД ударыць усе народы, якія будуць ваяваць супраць Ерусаліму: цела іхняе згніе, хоць яны будуць стаяць на нагах сваіх, і вочы іхнія згніюць у вачніцах іхніх, і язык іхні згніе ў роце іхнім.</verse>
				<verse number="13">І станецца ў той дзень, што вялікае замяшаньне ад ГОСПАДА будзе сярод іх і схопіць кожны адзін аднаго за руку, і падымецца рука ягоная на руку бліжняга свайго.</verse>
				<verse number="14">І Юда таксама будзе ваяваць у Ерусаліме, і будзе сабранае багацьце ўсіх народаў навокал: золата, срэбра і адзеньне ў мностве вялікім.</verse>
				<verse number="15">І такая самая пляга як пляга гэтая будзе на каня, мула, вярблюда і асла, і на ўсякую жывёлу, якая будзе ў табарах гэтых.</verse>
				<verse number="16">І станецца, што кожны пазасталы з усіх народаў, якія прыходзілі супраць Ерусаліму, будуць узыходзіць год у год, каб пакланіцца Валадару, ГОСПАДУ Магуцьцяў, і сьвяткаваць Сьвята Намётаў.</verse>
				<verse number="17">І станецца, калі хто ня ўзыйдзе разам з сем’ямі зямлі ў Ерусалім, каб пакланіцца Валадару, ГОСПАДУ Магуцьцяў, на таго ня будзе ісьці дождж.</verse>
				<verse number="18">І калі сем’і Эгіпту ня ўзыйдуць і ня прыйдуць, будзе на іх пляга, якой ударыць ГОСПАД народы, якія не ўзыйшлі, каб сьвяткаваць Сьвята Намётаў.</verse>
				<verse number="19">Гэта будзе за грэх Эгіпту і за грэх усіх народаў, якія не ўзыйшлі, каб сьвяткаваць Сьвята Намётаў.</verse>
				<verse number="20">У той дзень будзе на бомах конскіх [напісана]: “Сьвятое для ГОСПАДА”, і будуць казаны ў Доме ГОСПАДА, як тыя крапільніцы перад ахвярнікамі.</verse>
				<verse number="21">І будуць усе казаны ў Ерусаліме і ў Юдзе сьвятымі для ГОСПАДА Магуцьцяў. І прыйдуць усе, хто складае ахвяру, і возьмуць, і будуць варыць у іх, і ня будзе ўжо Хананейца ў Доме ГОСПАДА Магуцьцяў ў той дзень.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="39">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Цяжар слова ГОСПАДА да Ізраіля праз рукі Малахіі.</verse>
				<verse number="2">Я палюбіў вас, кажа ГОСПАД, а вы кажаце: «У чым Ты палюбіў нас?» Ці ня брат Эзаў для Якуба, кажа ГОСПАД, а Я палюбіў Якуба,</verse>
				<verse number="3">а Эзава зьненавідзеў і аддаў горы ягоныя на спусташэньне, і спадчыну ягоную — цмокам пустыні.</verse>
				<verse number="4">Калі скажа Эдом: «Мы зруйнаваныя, але мы вернемся і адбудуем руіны», гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў: «Яны адбудуюць, але Я зруйную, і назавуць іх межамі нягоднасьці і народам, на які загневаўся ГОСПАД на вякі».</verse>
				<verse number="5">І вочы вашыя ўбачаць [гэта], і вы скажаце: «Узьвялічыўся ГОСПАД па-над межамі Ізраіля».</verse>
				<verse number="6">Сын шануе бацьку, і слуга — гаспадара свайго. Дык калі Я — Айцец, дзе пашана Мне? І калі Я — Госпад, дзе страх перада Мною? — кажа ГОСПАД Магуцьцяў вам, сьвятары, якія грэбуеце імем Маім, і кажаце: «Як мы грэбуем імем Тваім?»</verse>
				<verse number="7">Вы прыносіце на ахвярнік Мой хлеб заплямлены і кажаце: «Чым мы заплямілі Цябе?» Тым, што вы кажаце: «Сталом ГОСПАДА [можна] пагрэбаваць».</verse>
				<verse number="8">І калі вы прыносіце сьляпое, каб ахвяраваць, ці не ліхота гэта? І калі прыносіце кульгавае і хворае, ці не ліхота гэта? Наблізься з гэтым да ваяводы твайго, ці будзе ён мець ласку да цябе, альбо ці прыйме аблічча тваё? — кажа ГОСПАД Магуцьцяў.</verse>
				<verse number="9">А цяпер, прашу, маліце аблічча Божае, каб Ён зьлітваўся над вамі. З рук вашых было гэта, дык ці Ён прыйме аблічча каго з вас? — кажа ГОСПАД Магуцьцяў.</verse>
				<verse number="10">Няхай нехта з вас замкне дзьверы [сьвятыні], і не распальвайце ахвярнік Мой надарэмна. Я ня маю ўпадабаньня да вас, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, і не прыйму дару з рукі вашай.</verse>
				<verse number="11">Бо ад усходу сонца аж да заходу яго вялікае [будзе] імя Маё сярод народаў, і на кожным месцы будуць прыносіць кадзіла для імя Майго, і дар чысты, бо вялікае [будзе] імя Маё сярод народаў, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.</verse>
				<verse number="12">Але вы зьневажаеце яго тым, што кажаце: «Стол ГОСПАДА заплямлены, і прыбытак з яго, пасілак ягоны ня [варты] пашаны».</verse>
				<verse number="13">І вы кажаце: «Вось, якая цяжкасьць», хоць зьдзьмухнуць гэта можаце, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, і прыносіце крадзенае, кульгавае і хворае, вы прыносіце гэтакі дар. Ці магу Я прыняць гэта з рукі вашай? — кажа ГОСПАД.</verse>
				<verse number="14">І пракляты ашуканец, які мае ў чарадзе самца і абяцае [яго], і ахвяруе Госпаду папсаванае; бо Я — Валадар вялікі, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, і імя Маё страшнае сярод народаў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">І цяпер для вас прыказаньне гэтае, сьвятары.</verse>
				<verse number="2">Калі вы не паслухаеце, і калі ня прыймеце да сэрца, каб даваць славу імені Майму, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Я пашлю на вас праклён і пракляну дабраславенствы вашыя, і нават ўжо праклінаю, бо вы ня прыймаеце [гэтага] да сэрца.</verse>
				<verse number="3">Вось, Я пакараю насеньне вашае і накідаю гной на абліччы вашыя, гной сьвяточных [ахвяраў] вашых, і вынясуць вас разам з ім.</verse>
				<verse number="4">І вы даведаецеся, што Я паслаў вам прыказаньне гэтае, каб быў запавет Мой з Левіем, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.</verse>
				<verse number="5">Запавет Мой з ім быў жыцьцём [для яго], і Я даў яму страх, і ён баяўся Мяне і перад абліччам імя Майго быў напоўнены страхам.</verse>
				<verse number="6">Закон праўды быў на вуснах ягоных, і беззаконьне не было знойдзена ў вуснах ягоных. У супакоі і справядлівасьці ён хадзіў са Мной і шмат каго адвярнуў ад беззаконьня.</verse>
				<verse number="7">Бо вусны сьвятара павінны захоўваць веданьне, і закону шукаюць з вуснаў ягоных, бо ён — пасланец ГОСПАДА Магуцьцяў.</verse>
				<verse number="8">Але вы зьвярнулі са шляху, і зрабілі, што шмат [людзей] спатыкнуліся ў Законе, зьнішчылі запавет Левія, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.</verse>
				<verse number="9">І Я таксама зраблю вас пагрэбаванымі і прыніжанымі перад усім народам, бо няма сярод вас тых, якія захоўваюць шляхі Мае і падымаюць аблічча на Закон.</verse>
				<verse number="10">Хіба не адзін Айцец у-ва ўсіх нас? Хіба не адзін Бог стварыў нас? Чаму кожны здраджвае брату свайму, зьневажаючы запавет бацькоў нашых?</verse>
				<verse number="11">Здрадзіў Юда і ўчынена агіда ў Ізраілі і ў Ерусаліме, бо Юда зьняважыў сьвятыню ГОСПАДА, якую Ён любіць, і ўзяў за жонку дачку бога чужога.</verse>
				<verse number="12">Няхай ГОСПАД выгубіць кожнага з намётаў Якуба, хто робіць гэта, і таго, хто бачыць [гэта], і хто абараняе, хоць бы ён прыносіў дар ГОСПАДУ Магуцьцяў.</verse>
				<verse number="13">І яшчэ другое вы робіце: абліваеце сьлязьмі ахвярнік ГОСПАДА з плачам і стогнам. Ён ужо не зьвяртае [ўвагі] на дары і не прыймае іх зычліва з рук вашых.</verse>
				<verse number="14">І вы кажаце: «За што?» Бо ГОСПАД быў сьведкам паміж табою і жонкай маладосьці тваёй, якой ты здрадзіў, а яна — сяброўка твая і жонка запавету твайго.</verse>
				<verse number="15">Ці ж ня [Бог] адзін зрабіў [нас], і рэшта духу [належыць] Яму. І што шукае адзіны [Бог]? Насеньня Божага. Таму захоўвайце дух ваш, і няхай [ніхто] ня здраджвае жонцы маладосьці сваёй.</verse>
				<verse number="16">Бо Я ненавіджу развод, кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля, і таго, хто пакрывае ліхадзействам аддзеньне сваё. Таму захоўвайце дух ваш, і ня здраджвайце.</verse>
				<verse number="17">Вы стамілі ГОСПАДА словамі вашымі, і вы кажаце: «Чым мы стамілі?» Размовамі вашымі: «Кожны, хто робіць ліха — добры ў вачах ГОСПАДА, і Ён мае ўпадабаньне ў іх», альбо: «Дзе Бог суду?»</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">Вось, Я пасылаю анёла Майго, і ён падрыхтуе шлях перад абліччам Маім, і раптоўна прыйдзе ў сьвятыню Сваю Госпад, Якога вы шукаеце, і анёл запавету, Якога вы жадаеце. Вось, Ён прыйдзе, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.</verse>
				<verse number="2">Але хто вытрымае дзень прыйсьця Ягонага, і хто ўстаіць, калі Ён зьявіцца? Бо Ён — як агонь, які топіць, і як мыла, якое мые.</verse>
				<verse number="3">І Ён сядзе, каб растапіць і ачысьціць срэбра, і Ён ачысьціць сыноў Левія, і ператопіць іх як золата і срэбра, і яны будуць для ГОСПАДА прыносіць дары ў праведнасьці.</verse>
				<verse number="4">І будзе прыемны для ГОСПАДА дар Юды і Ерусаліму, як у дні старавечныя і як у гады старадаўнія.</verse>
				<verse number="5">І Я прыйду да вас на суд, і буду хутка сьведчыць супраць чараўнікоў і супраць чужаложнікаў, супраць тых, хто прысягае хлусьліва, і супраць тых, хто ўціскае ў плаце найміта, удаву і сірату, супраць тых, хто адпіхвае прыхадня і не баіцца Мяне, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.</verse>
				<verse number="6">Бо Я — ГОСПАД, не мяняюся; і таму вы, сыны Якуба, ня будзеце зьнішчаны.</verse>
				<verse number="7">Ад дзён бацькоў вашых вы адступілі ад пастановаў Маіх і не захоўвалі іх. Навярніцеся да Мяне, і Я павярнуся да вас, кажа ГОСПАД Магуцьцяў. А вы кажаце: «У чым нам навярнуцца?»</verse>
				<verse number="8">Ці можа чалавек абкрадваць Бога? Вы абкрадваеце Мяне. І вы кажаце: «У чым мы абкрадваем Цябе?» У дзесяціне і ахвяраваньнях.</verse>
				<verse number="9">Праклёнам вы праклатыя, бо Мяне вы абкрадваеце, увесь народ ваш.</verse>
				<verse number="10">Прынясіце ўсю дзесяціну ў дом скарбніцы, і будзе ежа ў Доме Маім, і выспрабуйце Мяне ў гэтым, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, ці не адчыню Я для вас вокны нябесныя, і ці ня выльлю на вас дабраславенства больш, чым досыць?</verse>
				<verse number="11">І Я ўтаймую дзеля вас тых, якія зьядаюць [ураджай], і яны ня будуць нішчыць у вас плод зямлі, і ня будзе скідваць плады вінаградная лаза вашая ў полі, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.</verse>
				<verse number="12">І шчасьлівымі будуць называць вас усе народы, бо вы будзеце зямлёю жаданаю, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.</verse>
				<verse number="13">Прыкрыя былі супраць Мяне словы вашыя, кажа ГОСПАД. А вы кажаце: «Што мы гаварылі супраць Цябе?»</verse>
				<verse number="14">Вы казалі: «Марнае служэньне Богу, і якая карысьць, што мы захоўвалі загады Ягоныя і што хадзілі ў жалобе перад абліччам ГОСПАДА Магуцьцяў?</verse>
				<verse number="15">І цяпер мы шчасьлівымі называем свавольных. Уладзіліся нават тыя, якія робяць нягоднасьць, нават тыя, якія выпрабоўваюць Бога, уцякаюць [ад кары]».</verse>
				<verse number="16">Тады тыя, якія баяцца ГОСПАДА, гаварылі адзін да аднаго. І прыхіліў вуха ГОСПАД, і пачуў, і была напісаная кніга памяці перад абліччам Ягоным пра тых, якія баяцца ГОСПАДА, і якія шануюць імя Ягонае.</verse>
				<verse number="17">І яны будуць Маімі, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, у дзень, калі Я зраблю іх уласнасьцю [Маёй], і зьлітуюся над імі, як чалавек літуецца над сынам сваім, які служыць яму.</verse>
				<verse number="18">І вы навернецеся і ўбачыце розьніцу паміж праведнікам і бязбожнікам, паміж тым, хто служыць Богу, і тым, хто ня служыць Яму.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">Бо вось, надыходзіць дзень, які палае, як печ, і ўсе свавольныя, і ўсе тыя, якія робяць нягоднасьць, будуць як салома, і спаліць іх дзень, які надыходзіць, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, што не застанецца ад іх ані кораня, ані галінкі.</verse>
				<verse number="2">А для вас, якія баіцёся імя Майго, узыйдзе сонца праведнасьці, і аздараўленьне на крылах ягоных. І вы выйдзеце, і будзеце скакаць, як цяляты з аборы.</verse>
				<verse number="3">І будзеце таптаць бязбожных, бо яны будуць попелам пад ступнямі ног вашых у дзень, які Я зраблю, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.</verse>
				<verse number="4">Памятайце Закон Майсея, слугі Майго, які Я загадаў яму на Харэве для ўсяго Ізраіля, пастановы і суды.</verse>
				<verse number="5">Вось, Я пашлю вам Ільлю прарока перад надыходам дня ГОСПАДА, вялікага і страшнага.</verse>
				<verse number="6">І ён зьверне сэрца бацькоў да сыноў іхніх, і сэрца сыноў — да бацькоў іхніх, каб Я, прыйшоўшы, ня ўдарыў зямлі [выгубленьнем] з клятваю.</verse>
			</chapter>
		</book>
	</testament>
	<testament name="New">
		<book number="40">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Кніга радаводу Ісуса Хрыста, Сына Давіда, Сына Абрагама:</verse>
				<verse number="2">Абрагам нарадзіў Ісаака; Ісаак нарадзіў Якуба; Якуб нарадзіў Юду і братоў ягоных;</verse>
				<verse number="3">Юда нарадзіў Пэрэса і Зару ад Тамар; Пэрэс нарадзіў Эсрома; Эсром нарадзіў Арама;</verse>
				<verse number="4">Арам нарадзіў Амінадава; Амінадаў нарадзіў Наасона; Наасон нарадзіў Сальмона;</verse>
				<verse number="5">Сальмон нарадзіў Боаза ад Рахаў; Боаз нарадзіў Абэда ад Рут;</verse>
				<verse number="6">Абэд нарадзіў Есэя; Есэй нарадзіў Давіда валадара; Давід валадар нарадзіў Салямона ад Урыявай;</verse>
				<verse number="7">Салямон нарадзіў Рабаама; Рабаам нарадзіў Абію; Абія нарадзіў Асу;</verse>
				<verse number="8">Аса нарадзіў Ясафата; Ясафат нарадзіў Ярама; Ярам нарадзіў Озію;</verse>
				<verse number="9">Озія нарадзіў Ёатама; Ёатам нарадзіў Ахаза; Ахаз нарадзіў Эзэкію;</verse>
				<verse number="10">Эзэкія нарадзіў Манасу; Манаса нарадзіў Амона; Амон нарадзіў Ёсію;</verse>
				<verse number="11">Ёсія нарадзіў Ёакіма; Ёакім нарадзіў Ехонію і братоў ягоных перад перасяленьнем у Бабілон.</verse>
				<verse number="12">А пасьля перасяленьня ў Бабілон Ехонія нарадзіў Салятыэля; Салятыэль нарадзіў Зэрубабэля;</verse>
				<verse number="13">Зэрубабэль нарадзіў Абіюда; Абіюд нарадзіў Эліякіма; Эліякім нарадзіў Азора;</verse>
				<verse number="14">Азор нарадзіў Садока; Садок нарадзіў Ахіма; Ахім нарадзіў Эліюда;</verse>
				<verse number="15">Эліюд нарадзіў Элеазара; Элеазар нарадзіў Маттана; Маттан нарадзіў Якуба;</verse>
				<verse number="16">Якуб нарадзіў Язэпа, мужа Марыі, ад якой нарадзіўся Ісус, называны Хрыстос.</verse>
				<verse number="17">Гэтак усіх пакаленьняў ад Абрагама да Давіда чатырнаццаць пакаленьняў; ад Давіда да перасяленьня ў Бабілон чатырнаццаць пакаленьняў; і ад перасяленьня ў Бабілон да Хрыста чатырнаццаць пакаленьняў.</verse>
				<verse number="18">Нараджэньне Ісуса Хрыста было вось як: па заручынах маці Яго Марыі з Язэпам, раней, чым яны зыйшліся, выявілася, што яна цяжарная ад Духа Сьвятога.</verse>
				<verse number="19">Язэп, муж ейны, будучы праведным і ня хочучы агаласіць яе, хацеў цішком адпусьціць яе.</verse>
				<verse number="20">Але, калі ён падумаў гэтае, вось, анёл Госпадаў зьявіўся яму ў-ва сьне і сказаў: «Язэп, сыне Давідаў! Ня бойся прыняць Марыю, жонку тваю, бо Тое, што нарадзілася ў ёй, ёсьць ад Духа Сьвятога.</verse>
				<verse number="21">Вось жа народзіць Сына, і дасі Яму імя Ісус, бо Ён збавіць народ Свой ад грахоў іхніх».</verse>
				<verse number="22">А ўсё гэтае сталася, каб споўнілася сказанае Госпадам праз прарока, які кажа:</verse>
				<verse number="23">«Вось, Дзева прыйме ва ўлоньне і народзіць Сына; і дадуць Яму імя Іммануэль, гэта значыць: З намі Бог».</verse>
				<verse number="24">Устаўшы зо-сну, Язэп зрабіў, як загадаў яму анёл Госпадаў, і прыняў жонку сваю,</verse>
				<verse number="25">і не спазнаў яе, аж нарадзіла Сына свайго Першароднага, і ён даў Яму імя Ісус.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">Калі ж Ісус нарадзіўся ў Бэтлееме Юдэйскім у дні валадара Ірада, прыйшлі ў Ерусалім мудрацы з усходу і кажуць:</verse>
				<verse number="2">«Дзе народжаны Валадар Юдэйскі? Бо мы бачылі зорку Ягоную на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму».</verse>
				<verse number="3">Пачуўшы гэтае, Ірад валадар стрывожыўся, і ўвесь Ерусалім з ім.</verse>
				<verse number="4">І, сабраўшы ўсіх першасьвятароў і кніжнікаў народу, пытаўся ў іх, дзе павінен нарадзіцца Хрыстос.</verse>
				<verse number="5">Яны ж сказалі яму: «У Бэтлееме Юдэйскім, бо гэтак напісана праз прарока:</verse>
				<verse number="6">“І ты, Бэтлеем, зямля Юды, нічым ня меншы за ваяводзтвы Юды, бо з цябе выйдзе Правадыр, Які будзе пасьвіць народ Мой, Ізраіль”».</verse>
				<verse number="7">Тады Ірад, цішком паклікаўшы мудрацоў, выведаў ад іх час зьяўленьня зоркі.</verse>
				<verse number="8">І, паслаўшы іх у Бэтлеем, сказаў: «Пайдзіце, добра даведайцеся пра Дзіцятка і, калі знойдзеце, паведаміце мне, каб і я, пайшоўшы, пакланіўся Яму».</verse>
				<verse number="9">Яны, выслухаўшы валадара, пайшлі. І вось, зорка, якую бачылі яны на ўсходзе, ішла перад імі, пакуль, прыйшоўшы, не спынілася над [месцам], дзе было Дзіцятка.</verse>
				<verse number="10">Убачыўшы зорку, яны ўзрадаваліся радасьцю вельмі вялікаю.</verse>
				<verse number="11">І, увайшоўшы ў дом, убачылі Дзіцятка з Марыяй, маці Ягонай, і, упаўшы, пакланіліся Яму; і, адчыніўшы скарбы свае, прынесьлі Яму падарункі: золата, ладан і сьмірну.</verse>
				<verse number="12">І, меўшы ў сьне слова не варочацца да Ірада, іншым шляхам адыйшлі ў краіну сваю.</verse>
				<verse number="13">Калі ж яны адыйшлі, вось, анёл Госпадаў зьяўляецца ў сьне Язэпу і кажа: «Устань, вазьмі Дзіцятка і маці Ягоную, і бяжы ў Эгіпет, і будзь там, пакуль не скажу табе; бо Ірад мае шукаць Дзіцятка, каб загубіць Яго».</verse>
				<verse number="14">Ён устаў уначы, узяў Дзіцятка і маці Ягоную, і пайшоў у Эгіпет.</verse>
				<verse number="15">І там быў да сьмерці Ірада, каб збылося сказанае Госпадам праз прарока, які кажа: «З Эгіпту паклікаў Я сына Майго».</verse>
				<verse number="16">Тады Ірад, убачыўшы, што мудрацы з яго пасьмяяліся, вельмі разгневаўся і паслаў забіць усіх дзяцей у Бэтлееме і ўсіх ваколіцах яго, ад двух гадоў і малодшых, паводле часу, які даведаўся ад мудрацоў.</verse>
				<verse number="17">Тады збылося сказанае праз прарока Ярэмію, які кажа:</verse>
				<verse number="18">«Голас у Раме чутны, плач, і галашэньне, і лямант вялікі; Рахель плача па дзецях сваіх і ня хоча суцешыцца, бо іх няма».</verse>
				<verse number="19">А пасьля сьмерці Ірада, вось, анёл Госпадаў у сьне зьяўляецца Язэпу ў Эгіпце</verse>
				<verse number="20">і кажа: «Устань, вазьмі Дзіцятка і маці Ягоную і ідзі ў зямлю Ізраіля, бо памерлі тыя, што шукалі душы Дзіцяці».</verse>
				<verse number="21">Ён устаў, узяў Дзіцятка і маці Ягоную, і прыйшоў у зямлю Ізраіля.</verse>
				<verse number="22">А пачуўшы, што ў Юдэі пануе Архелай замест Ірада, бацькі свайго, пабаяўся туды ісьці; але, атрымаўшы слова ў сьне, пайшоў у межы Галілейскія.</verse>
				<verse number="23">І, прыйшоўшы, асеў у горадзе, званым Назарэт, каб споўнілася сказанае праз прарокаў, што Ён Назарэем назавецца.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">У тыя дні прыходзіць Ян Хрысьціцель, абвяшчаючы ў пустыні Юдэйскай</verse>
				<verse number="2">і кажучы: «Навярніцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае».</verse>
				<verse number="3">Бо ён той, пра якога сказаў прарок Ісая: «Голас таго, хто кліча ў пустыні: Падрыхтуйце шлях Госпаду, простымі рабіце сьцежкі Яму».</verse>
				<verse number="4">Сам жа Ян меў адзеньне з вярблюдавага воласу і скураны пояс на паясьніцы сваёй, а ежаю яго была саранча і дзікі мёд.</verse>
				<verse number="5">Тады выходзілі да яго Ерусалім, і ўся Юдэя, і ўсе ваколіцы Ярдану,</verse>
				<verse number="6">і хрысьціліся ў яго ў Ярдане, вызнаючы грахі свае.</verse>
				<verse number="7">А ўбачыўшы мноства фарысэяў і садукеяў, якія ішлі да яго хрысьціцца, сказаў ім: «Спараджэньні яхідны, хто навучыў вас уцякаць ад будучага гневу?</verse>
				<verse number="8">Учыніце ж плод, годны навяртаньня,</verse>
				<verse number="9">і ня думайце гаварыць у думках сваіх: “Бацьку маем Абрагама”; бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых падняць дзяцей Абрагаму.</verse>
				<verse number="10">Ужо і сякера ля кораня дрэваў ляжыць; дык кожнае дрэва, якое не дае добрага плоду, сьсякаюць і кідаюць у агонь.</verse>
				<verse number="11">Я хрышчу вас у вадзе на навяртаньне, але Той, Хто ідзе за мною, дужэйшы за мяне, і я ня варты несьці сандалы Ягоныя. Ён будзе хрысьціць вас у Духу Сьвятым і ў агні.</verse>
				<verse number="12">Веялка Ягоная ў руцэ Ягонай, і Ён ачысьціць гумно Сваё, і зьбярэ пшаніцу Сваю ў сьвіран, а салому спаліць агнём нязгасным».</verse>
				<verse number="13">Тады прыходзіць Ісус з Галілеі на Ярдан да Яна хрысьціцца ў яго.</verse>
				<verse number="14">Ян жа ўстрымліваў Яго, кажучы: «Мне трэба хрысьціцца ў Цябе, а Ты прыходзіш да мяне?»</verse>
				<verse number="15">А Ісус, адказваючы, сказаў яму: «Пакінь цяпер; бо гэтак нам належыць споўніць усякую праведнасьць». Тады дапускае Яго.</verse>
				<verse number="16">І, ахрысьціўшыся, Ісус адразу ж выйшаў з вады, і вось, расчынілася Яму неба, і ўгледзеў Духа Божага, Які зыходзіў, як голуб, і прыходзіў на Яго.</verse>
				<verse number="17">І вось, голас з неба, які казаў: «Гэта ёсьць Сын Мой улюбёны, у Якім маю ўпадабаньне».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">Тады Ісус заведзены быў Духам у пустыню дзеля спакушваньня праз д’ябла,</verse>
				<verse number="2">і, прапасьціўшы сорак дзён і сорак начэй, нарэшце згаладнеў.</verse>
				<verse number="3">І, падыйшоўшы да Яго, спакусьнік сказаў: «Калі Ты — Сын Божы, скажы, каб камяні гэтыя сталіся хлябамі».</verse>
				<verse number="4">Ён жа, адказваючы, сказаў яму: «Напісана: “Ня хлебам адным будзе жыць чалавек, але ўсякім словам, што выходзіць з вуснаў Божых”».</verse>
				<verse number="5">Потым бярэ Яго д’ябал у сьвяты горад, і стаўляе на вільчаку сьвятыні,</verse>
				<verse number="6">і кажа Яму: «Калі Ты — Сын Божы, кінься ўніз, бо напісана: “Анёлам Сваім загадае пра Цябе, і на руках панясуць Цябе, каб не спатыкнуўся аб камень нагою Тваёю”».</verse>
				<verse number="7">Ісус сказаў яму: «Ізноў жа напісана: “Не спакушай Госпада, Бога твайго”».</verse>
				<verse number="8">Ізноў бярэ Яго д’ябал на вельмі высокую гару, і паказвае Яму ўсе валадарствы сьвету і славу іх,</verse>
				<verse number="9">і кажа Яму: «Усё гэта дам Табе, калі, упаўшы, паклонішся мне».</verse>
				<verse number="10">Тады Ісус кажа яму: «Адыйдзі ад Мяне, шатан! Бо напісана: “Госпаду, Богу твайму, пакланяйся, і Яму аднаму служы”».</verse>
				<verse number="11">Тады пакідае Яго д’ябал; і вось, анёлы прыступіліся, і служылі Яму.</verse>
				<verse number="12">А пачуўшы, што Ян у вязьніцы, Ісус адыйшоў у Галілею.</verse>
				<verse number="13">І, пакінуўшы Назарэт, прыйшоў і асеў у Капэрнауме прыморскім, у гарадах Забулёна і Нэфталі,</verse>
				<verse number="14">каб споўнілася сказанае праз прарока Ісаю, які кажа:</verse>
				<verse number="15">«Зямля Забулёна і зямля Нэфталі, на дарозе прыморскай за Ярданам, Галілея паганская,</verse>
				<verse number="16">народ, які сядзеў у цемры, убачыў сьвятло вялікае, і тым, што сядзелі ў краіне і ценю сьмерці, сьвятло зазьзяла».</verse>
				<verse number="17">З таго часу Ісус пачаў абвяшчаць і казаць: «Навярніцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае».</verse>
				<verse number="18">Праходзячы ж недалёка мора Галілейскага, Ён убачыў двух братоў, Сымона, называнага Пятром, і Андрэя, брата ягонага, якія закідалі сеткі ў мора, бо яны былі рыбаловы,</verse>
				<verse number="19">і кажа ім: «Ідзіце за Мною, і Я зраблю вас лаўцамі чалавекаў».</verse>
				<verse number="20">І яны адразу, пакінуўшы сеці, пайшлі за Ім.</verse>
				<verse number="21">Ідучы адтуль далей, убачыў Ён другіх двух братоў, Якуба Зэбэдэявага і Яна, брата ягонага, у чаўне з Зэбэдэем, бацькам іхнім, якія правілі сеці свае, і паклікаў іх.</verse>
				<verse number="22">І яны адразу, пакінуўшы човен і бацьку свайго, пайшлі за Ім.</verse>
				<verse number="23">І хадзіў Ісус па ўсёй Галілеі, навучаючы ў сынагогах іхніх і абвяшчаючы Эвангельле Валадарства, і аздараўляючы ўсякую хваробу і ўсякую немач у народзе.</verse>
				<verse number="24">І прайшлі пра Яго чуткі па ўсёй Сірыі, і прыводзілі да Яго ўсіх нядужых, з рознымі хворасьцямі і пакутамі, і апанаваных дэманамі, і люнатыкаў, і спараліжаваных, і Ён іх аздараўляў.</verse>
				<verse number="25">І ішлі за Ім шматлікія натоўпы з Галілеі, і Дэкапалю, і Ерусаліму, і Юдэі, і з таго боку Ярдану.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">Убачыўшы натоўпы, Ён узыйшоў на гару, і, калі сеў, падыйшлі да Яго вучні Ягоныя.</verse>
				<verse number="2">І Ён, расчыніўшы вусны Свае, навучаў іх, кажучы:</verse>
				<verse number="3">«Шчасьлівыя ўбогія духам, бо іх ёсьць Валадарства Нябеснае.</verse>
				<verse number="4">Шчасьлівыя тыя, што плачуць, бо яны будуць суцешаныя.</verse>
				<verse number="5">Шчасьлівыя ціхія, бо яны возьмуць у спадчыну зямлю.</verse>
				<verse number="6">Шчасьлівыя тыя, што прагнуць і смагнуць праведнасьці, бо яны будуць насычаныя.</verse>
				<verse number="7">Шчасьлівыя міласьцівыя, бо яны будуць памілаваныя.</verse>
				<verse number="8">Шчасьлівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць.</verse>
				<verse number="9">Шчасьлівыя міратворцы, бо яны сынамі Божымі будуць названыя.</verse>
				<verse number="10">Шчасьлівыя тыя, каго перасьледуюць за праведнасьць, бо іх ёсьць Валадарства Нябеснае.</verse>
				<verse number="11">Шчасьлівыя вы, калі дзеля Мяне будуць зьневажаць вас, і перасьледаваць, і казаць усякае злое слова хлусьліва.</verse>
				<verse number="12">Радуйцеся і весяліцеся, бо вялікая нагарода вашая ў небе; бо так перасьледавалі прарокаў, якія былі раней за вас.</verse>
				<verse number="13">Вы — соль зямлі. Калі ж соль згубіць сілу, то чым зробіш яе салёнаю? Яна ўжо ні на што не надаецца, хіба толькі выкінуць яе вон на патаптаньне людзям.</verse>
				<verse number="14">Вы — сьвятло сьвету. Ня можа схавацца горад, які стаіць на вяршыні гары.</verse>
				<verse number="15">Ніхто не запальвае сьвечку, каб паставіць яе пад пасудзінай, але на сьвечніку, і яна сьвеціць усім, хто ёсьць у доме.</verse>
				<verse number="16">Гэтак няхай сьвятло вашае сьвеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя справы і славілі Айца вашага, Які ў небе.</verse>
				<verse number="17">Ня думайце, што Я прыйшоў парушыць Закон ці Прарокаў; не парушыць прыйшоў Я, але споўніць.</verse>
				<verse number="18">Бо сапраўды кажу вам: пакуль не праміне неба і зямля, аніводная ёта ці рыска не праміне з Закону, пакуль ня станецца ўсё.</verse>
				<verse number="19">Вось жа, хто парушыць адно з гэтых найменшых прыказаньняў і навучыць гэтаму людзей, той найменшым названы будзе ў Валадарстве Нябесным; а хто выканае і навучыць, той вялікім названы будзе ў Валадарстве Нябесным.</verse>
				<verse number="20">Бо кажу вам: калі праведнасьць вашая не перавысіць [праведнасьці] кніжнікаў і фарысэяў, вы ня ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае.</verse>
				<verse number="21">Вы чулі, што сказана старадаўным: “Не забівай, а хто заб’е, падлягае суду”.</verse>
				<verse number="22">А Я кажу вам, што ўсякі, хто гневаецца на брата свайго дарэмна, падлягае суду; а хто скажа брату свайму: “Рака”, падлягае сынэдрыёну, а хто скажа: “Дурань”, падлягае гееньне вогненай.</verse>
				<verse number="23">Дык калі ты прынясеш дар твой на ахвярнік, і там узгадаеш, што брат твой мае нешта супраць цябе,</verse>
				<verse number="24">пакінь дар твой перад ахвярнікам і пайдзі перш пагадзіся з братам тваім, а тады, прыйшоўшы, прынясі дар твой.</verse>
				<verse number="25">Пагадзіся з супраціўнікам тваім хутчэй, пакуль ты яшчэ ў дарозе з ім, каб супраціўнік не аддаў цябе судзьдзі, а судзьдзя не аддаў бы цябе паслугачу, і ня быў ты кінуты ў вязьніцу.</verse>
				<verse number="26">Сапраўды кажу табе: ты ня выйдзеш адтуль, пакуль не аддасі апошняга кадранта.</verse>
				<verse number="27">Вы чулі, што сказана старадаўным: “Не чужалож”.</verse>
				<verse number="28">А Я кажу вам, што ўсякі, хто глядзіць на жанчыну, жадаючы яе, ужо чужаложыць з ёю ў сэрцы сваім.</verse>
				<verse number="29">Калі ж правае вока тваё згаршае цябе, вырві яго і кінь ад сябе, бо лепш табе, каб загінуў адзін з членаў тваіх, а ня ўсё цела тваё было ўкінута ў геенну.</verse>
				<verse number="30">І калі правая рука твая згаршае цябе, адсячы яе і кінь ад сябе, бо лепш табе, каб загінуў адзін з членаў тваіх, а ня ўсё цела тваё было ўкінута ў геенну.</verse>
				<verse number="31">Сказана таксама, што, калі хто разлучаецца з жонкаю сваёю, няхай дасьць ёй развод.</verse>
				<verse number="32">А Я кажу вам: хто разлучаецца з жонкаю сваёю не з прычыны распусты, той робіць яе чужаложніцай, і хто жэніцца з разьведзенай, той чужаложыць.</verse>
				<verse number="33">Яшчэ чулі вы, што сказана старадаўным: “Не прысягай фальшыва, але спаўняй перад Госпадам прысягі твае”.</verse>
				<verse number="34">А Я кажу вам: не прысягай зусім, ані небам, бо яно — пасад Божы;</verse>
				<verse number="35">ані зямлёю, бо яна — падножжа ног Ягоных, ані Ерусалімам, бо ён — горад вялікага Валадара;</verse>
				<verse number="36">ані галавою сваёю не прысягай, бо ня можаш аніводнага воласу зрабіць белым ці чорным.</verse>
				<verse number="37">Але няхай будзе слова вашае: “Так, так”, “Не, не”, а што больш таго, тое ад злога.</verse>
				<verse number="38">Вы чулі, што сказана: “Вока за вока і зуб за зуб”.</verse>
				<verse number="39">А Я кажу вам: не праціўцеся злому, але, хто ўдарыць цябе ў правую шчаку тваю, павярні да яго і другую,</verse>
				<verse number="40">і хто захоча судзіцца з табою і ўзяць у цябе вопратку, аддай яму і шаты;</verse>
				<verse number="41">і хто прымусіць цябе ісьці з ім адну мілю, ідзі з ім дзьве.</verse>
				<verse number="42">Таму, хто просіць у цябе, дай, і ад таго, хто хоча ў цябе пазычыць, не адварочвайся.</verse>
				<verse number="43">Вы чулі, што сказана: “Любі бліжняга твайго і ненавідзь ворага твайго”.</verse>
				<verse number="44">А Я кажу вам: любіце ворагаў вашых, дабраслаўляйце тых, якія праклінаюць вас, рабіце дабро тым, якія ненавідзяць вас, і маліцеся за тых, якія крыўдзяць вас і перасьледуюць вас,</verse>
				<verse number="45">каб сталіся вы сынамі Айца вашага, Які ў небе, бо Ён узьнімае сонца Сваё над добрымі і злымі і спасылае дождж на праведных і няправедных.</verse>
				<verse number="46">Бо калі вы любіце тых, якія вас любяць, якая вам нагарода? Ці ж ня так робяць і мытнікі?</verse>
				<verse number="47">І калі вы вітаеце толькі братоў вашых, што асаблівае робіце? Ці ж не такім чынам робяць і мытнікі?</verse>
				<verse number="48">Дык будзьце ж дасканалымі, як дасканалы Айцец ваш, Які ў небе.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="6">
				<verse number="1">Сьцеражыцеся, не рабіце міласьціны вашае перад людзьмі з тым, каб яны бачылі вас, бо тады ня будзеце мець нагароды ад Айца вашага, Які ў небе.</verse>
				<verse number="2">Калі ж даеш міласьціну, не трубі перад сабою, як робяць крывадушнікі ў сынагогах і на вуліцах, каб людзі славілі іх. Сапраўды кажу вам: яны ўжо атрымоўваюць нагароду сваю.</verse>
				<verse number="3">У цябе ж, калі ты робіш міласьціну, няхай левая рука твая ня ведае, што робіць правая,</verse>
				<verse number="4">каб міласьціна твая была ўтоена, і Айцец твой, Які бачыць утоенае, дасьць табе яўна.</verse>
				<verse number="5">І калі молішся, ня будзь, як крывадушнікі, бо яны любяць у сынагогах і на вуглах вуліцаў, спыніўшыся, маліцца, каб паказацца перад людзьмі. Сапраўды кажу вам, што яны ўжо атрымоўваюць нагароду сваю.</verse>
				<verse number="6">Ты ж, калі молішся, увайдзі ў пакой твой і, зачыніўшы дзьверы твае, памаліся Айцу твайму, Які ўтоены, і Айцец твой, Які бачыць утоенае, дасьць табе яўна.</verse>
				<verse number="7">А молячыся, не гаварыце лішняга, як пагане, бо яны думаюць, што ў шматслоўі сваім будуць пачутыя.</verse>
				<verse number="8">Ня будзьце падобныя да іх, бо ведае Айцец ваш, у чым вы маеце патрэбу, раней, чым вы папросіце ў Яго.</verse>
				<verse number="9">Маліцеся ж вось гэтак: “Ойча наш, Які ёсьць у небе! Сьвяціся імя Тваё;</verse>
				<verse number="10">прыйдзі Валадарства Тваё; будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі.</verse>
				<verse number="11">Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня.</verse>
				<verse number="12">І адпусьці нам правіны нашыя, як і мы адпускаем вінаватым нашым;</verse>
				<verse number="13">і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Бо Тваё Валадарства, і моц, і слава навекі. Амэн”.</verse>
				<verse number="14">Бо, калі вы будзеце адпускаць людзям грахі іхнія, то і вам адпусьціць Айцец ваш, Які ў небе.</verse>
				<verse number="15">А калі ня будзеце адпускаць людзям грахоў іхніх, то і Айцец ваш не адпусьціць грахоў вашых.</verse>
				<verse number="16">А калі посьціце, ня будзьце панурымі, быццам крывадушнікі; бо яны зьмяняюць абліччы свае, каб, посьцячыся, паказацца перад людзьмі. Сапраўды кажу вам, што яны ўжо атрымоўваюць нагароду сваю.</verse>
				<verse number="17">А ты, посьцячыся, памаж галаву тваю і абмый аблічча тваё,</verse>
				<verse number="18">каб ня перад людзьмі паказацца посьцячым, але перад Айцом тваім, Які ўтоены, і Айцец твой, Які бачыць утоенае, дасьць табе яўна.</verse>
				<verse number="19">Не зьбірайце сабе скарбаў на зямлі, дзе моль і іржа нішчаць, і дзе злодзеі падкопваюць і крадуць;</verse>
				<verse number="20">але зьбірайце сабе скарбы ў небе, дзе ані моль, ані іржа ня нішчаць, і дзе злодзеі не падкопваюць і не крадуць.</verse>
				<verse number="21">Бо дзе скарб ваш, там будзе і сэрца вашае.</verse>
				<verse number="22">Сьветач цела ёсьць вока. Калі вока тваё чыстае, усё цела тваё будзе сьветлае.</verse>
				<verse number="23">Калі ж вока тваё злое, усё цела тваё будзе цёмным. Калі ж сьвятло, якое ў табе, ёсьць цемра, дык якая ж цемра сама?</verse>
				<verse number="24">Ніхто ня можа служыць двум панам; бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаго будзе трымацца, а другім пагарджаць. Ня можаце Богу служыць і мамоне.</verse>
				<verse number="25">Таму кажу вам: не клапаціцеся пра душу вашую, што вам есьці і што піць, ані пра цела вашае, у што апрануцца. Ці ж душа ня большая за ежу, і цела — за адзеньне?</verse>
				<verse number="26">Паглядзіце на птушак нябесных, што ані сеюць, ані жнуць і не зьбіраюць у сьвірны, і Айцец ваш Нябесны жывіць іх. Наколькі ж вы лепшыя за іх.</verse>
				<verse number="27">Хто ж з вас сваім клопатам можа дадаць сабе росту хоць на адзін локаць?</verse>
				<verse number="28">І наконт адзеньня чаго клапоціцеся? Паглядзіце на палявыя лілеі, як яны растуць, не працуюць, не прадуць.</verse>
				<verse number="29">А Я кажу вам, што нават Салямон у-ва ўсёй славе сваёй не апранаўся так, як адна з іх.</verse>
				<verse number="30">Калі ж траву на полі, якая сёньня ёсьць, а заўтра будзе кінутая ў печ, Бог так апранае, дык ці ня шмат больш вас, малаверы?</verse>
				<verse number="31">Дык не клапаціцеся, кажучы: “Што нам есьці?”, ці: “Што нам піць?”, ці: “У што апрануцца?”</verse>
				<verse number="32">Бо ўсяго гэтага шукаюць пагане. Бо Айцец ваш Нябесны ведае, што вам усё гэтае патрэбна.</verse>
				<verse number="33">Шукайце ж перш Валадарства Божага і праведнасьці Яго, і тое ўсё дадасца вам.</verse>
				<verse number="34">Дык не клапаціцеся пра заўтрашні дзень, бо заўтрашні дзень сам будзе клапаціцца пра сябе. Досыць дню свайго ліха.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="7">
				<verse number="1">Не судзіце, каб не былі суджаныя.</verse>
				<verse number="2">Бо якім судом судзіце, такім будзеце суджаны, і якою меркаю мераеце, гэткаю і вам адмераюць.</verse>
				<verse number="3">Што ты глядзіш на сучок у воку брата твайго, а бервяна ў сваім воку ня бачыш?</verse>
				<verse number="4">Ці як скажаш брату твайму: “Дазволь, выму сучок з вока твайго”, а вось, у воку тваім — бервяно?</verse>
				<verse number="5">Крывадушнік! Вымі перш бервяно з вока твайго, і тады ўбачыш, як выняць сучок з вока брата твайго.</verse>
				<verse number="6">Не давайце сьвятога сабакам і ня кідайце пэрлаў вашых перад сьвіньнямі, каб яны не патапталі іх нагамі сваімі і, павярнуўшыся, не парвалі вас.</verse>
				<verse number="7">Прасіце, і будзе вам дадзена; шукайце, і знойдзеце; стукайцеся, і адчыняць вам.</verse>
				<verse number="8">Бо кожны, хто просіць, атрымлівае, і хто шукае, знаходзіць, і хто стукаецца, таму адчыняць.</verse>
				<verse number="9">Ці ёсьць між вамі чалавек, які, калі сын ягоны папросіць хлеба, дасьць яму камень?</verse>
				<verse number="10">І калі папросіць рыбы, дасьць яму зьмяю?</verse>
				<verse number="11">Дык калі вы, будучы злымі, умееце добрыя дары даваць дзецям вашым, тым больш Айцец ваш, Які ў небе, дасьць добрае тым, што просяць у Яго.</verse>
				<verse number="12">Дык усё, што хочаце, каб вам рабілі людзі, тое і вы ім рабіце; бо ў гэтым Закон і Прарокі.</verse>
				<verse number="13">Уваходзьце праз цесную браму, бо шырокая брама і прасторны шлях, што вядуць да загубы, і шмат хто ўваходзіць праз іх,</verse>
				<verse number="14">бо цесная брама і вузкі шлях, што вядуць у жыцьцё, і мала хто знаходзіць іх.</verse>
				<verse number="15">Сьцеражыцеся фальшывых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечым адзеньні, а ўнутры яны — ваўкі драпежныя.</verse>
				<verse number="16">Паводле пладоў іхніх пазнаеце іх. Ці зьбіраюць з церняў вінаград або з асоту фігі?</verse>
				<verse number="17">Гэтак усякае добрае дрэва дае плады добрыя, а благое дрэва дае плады дрэнныя.</verse>
				<verse number="18">Ня можа дрэва добрае даваць плады дрэнныя, ані благое дрэва даваць плады добрыя.</verse>
				<verse number="19">Усякае дрэва, якое не дае добрага плоду, сьсякаюць і кідаюць у агонь.</verse>
				<verse number="20">Таму паводле пладоў іхніх пазнаеце іх.</verse>
				<verse number="21">Ня кожны, хто кажа Мне: “Госпадзе! Госпадзе!”, увойдзе ў Валадарства Нябеснае, але той, хто выконвае волю Айца Майго, Які ў небе.</verse>
				<verse number="22">Многія скажуць Мне ў той дзень: “Госпадзе, Госпадзе! Ці не ў Тваё імя мы прарочылі? І ці не ў Тваё імя выганялі дэманаў? І ці не ў Тваё імя шмат цудаў чынілі?”</verse>
				<verse number="23">І тады прызнаюся ім: “Я ніколі ня ведаў вас. Адыйдзіцеся ад Мяне, вы, што чыніце беззаконьне”.</verse>
				<verse number="24">Дык кожнага, хто слухае гэтыя словы Мае і выконвае іх, прыраўняю да чалавека мудрага, які пабудаваў дом свой на скале.</verse>
				<verse number="25">І пайшоў дождж, і разьліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і ўдарылі на дом той; і ён ня ўпаў, бо быў умацаваны на скале.</verse>
				<verse number="26">А кожны, хто слухае гэтыя словы Мае і не выконвае іх, будзе падобны да чалавека дурнога, які пабудаваў дом свой на пяску.</verse>
				<verse number="27">І пайшоў дождж, і разьліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і ўдарылі на дом той, і ён упаў, і было падзеньне ягонае вялікае».</verse>
				<verse number="28">І сталася, калі Ісус скончыў гэтыя словы, натоўпы дзівіліся з вучэньня Ягонага,</verse>
				<verse number="29">бо Ён вучыў іх, як той, хто мае ўладу, і не як кніжнікі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="8">
				<verse number="1">Калі ж Ён зыйшоў з гары, пайшлі за Ім шматлікія натоўпы.</verse>
				<verse number="2">І вось пракажоны, падыйшоўшы, пакланіўся Яму, кажучы: «Госпадзе! Калі хочаш, можаш мяне ачысьціць».</verse>
				<verse number="3">І, працягнуўшы руку, Ісус дакрануўся да яго, кажучы: «Хачу, будзь ачышчаны». І ён адразу ачысьціўся ад праказы сваёй.</verse>
				<verse number="4">І кажа яму Ісус: «Глядзі, нікому не кажы, але пайдзі, пакажыся сьвятару і прынясі дар, які загадаў Майсей дзеля сьведчаньня ім».</verse>
				<verse number="5">Калі ж увайшоў Ісус у Капэрнаум, падыйшоў да Яго сотнік, просячы Яго</verse>
				<verse number="6">і кажучы: «Госпадзе! Слуга мой ляжыць дома спараліжаваны і страшэнна мучыцца».</verse>
				<verse number="7">І кажа яму Ісус: «Я, прыйшоўшы, аздараўлю яго».</verse>
				<verse number="8">І, адказваючы, сотнік прамовіў: «Госпадзе! Я ня варты, каб Ты ўвайшоў пад дах мой, але скажы толькі слова, і будзе аздароўлены слуга мой.</verse>
				<verse number="9">Бо і я чалавек, які пад уладаю, ды маю пад сабою жаўнераў, і кажу аднаму: “Ідзі”, і ён ідзе; і другому: “Прыйдзі”, і ён прыходзіць; і слузе майму: “Зрабі тое”, і ён робіць».</verse>
				<verse number="10">Пачуўшы гэтае, Ісус зьдзівіўся і сказаў тым, якія за Ім ішлі: «Сапраўды кажу вам, нідзе ў Ізраілі Я не знайшоў гэткае веры.</verse>
				<verse number="11">Кажу ж вам, што многія прыйдуць з усходу і захаду і ўзьлягуць з Абрагамам, і Ісаакам, і Якубам у Валадарстве Нябесным,</verse>
				<verse number="12">а сыны Валадарства будуць выгнаныя ў цемру вонкавую; там будзе плач і скрыгат зубоў».</verse>
				<verse number="13">І сказаў Ісус сотніку: «Ідзі, і, як ты паверыў, станецца табе». І паздаравеў слуга ягоны ў тую ж гадзіну.</verse>
				<verse number="14">І, прыйшоўшы ў дом Пятра, Ісус убачыў цешчу ягоную, якая ляжала ў гарачцы.</verse>
				<verse number="15">І Ён дакрануўся да рукі ейнай, і пакінула яе гарачка, і яна ўстала, і паслугавала ім.</verse>
				<verse number="16">Калі ж надыйшоў вечар, прывялі да Яго шмат апанаваных дэманамі, і Ён выгнаў духаў словам, і ўсіх хворых аздаравіў,</verse>
				<verse number="17">каб споўнілася сказанае праз прарока Ісаю, які кажа: «Ён узяў нашыя нядужасьці і панёс хваробы».</verse>
				<verse number="18">Убачыўшы ж навокал Сябе шматлікія натоўпы, Ісус загадаў адыйсьці на другі бок.</verse>
				<verse number="19">І, падыйшоўшы, адзін кніжнік сказаў Яму: «Настаўнік, я пайду за Табою, куды б Ты ні пайшоў».</verse>
				<verse number="20">І кажа яму Ісус: «Лісы маюць норы, і птушкі нябесныя — гнёзды, а Сын Чалавечы ня мае, дзе галаву схіліць».</verse>
				<verse number="21">А іншы з вучняў Ягоных сказаў Яму: «Госпадзе! Дазволь мне перш пайсьці і пахаваць бацьку майго».</verse>
				<verse number="22">Ісус жа сказаў яму: «Ідзі за Мною і пакінь мёртвым хаваць сваіх мёртвых».</verse>
				<verse number="23">І калі ўвайшоў Ён у човен, пайшлі за Ім вучні Ягоныя.</verse>
				<verse number="24">І вось, сталася вялікае ўзрушэньне на моры, так што хвалі залівалі човен, а Ён спаў.</verse>
				<verse number="25">І, падыйшоўшы, вучні Ягоныя пабудзілі Яго, кажучы: «Госпадзе! Збаў нас, мы гінем!»</verse>
				<verse number="26">І кажа ім: «Чаго вы палохаецеся, малаверы?» Тады, устаўшы, забараніў вятрам і мору, і сталася вялікая ціша.</verse>
				<verse number="27">А людзі зьдзіўляліся, кажучы: «Хто ж Ён, што і вятры, і мора слухаюцца Яго?»</verse>
				<verse number="28">І, калі Ён прыйшоў на другі бераг у край Гергесэнскі, перанялі Яго двое апанаваных дэманам, якія выйшлі з магілаў, страшэнна злыя, так што ніхто ня мог праходзіць тою дарогаю.</verse>
				<verse number="29">І вось яны закрычалі, кажучы: «Што нам і Табе, Ісусе, Сыне Божы? Ці Ты прыйшоў сюды перад часам мучыць нас?»</verse>
				<verse number="30">Далёка ж ад іх пасьвіўся вялікі гурт сьвіняў.</verse>
				<verse number="31">А дэманы прасілі Яго, кажучы: «Калі нас выганяеш, дазволь нам адыйсьці ў гэты гурт сьвіняў».</verse>
				<verse number="32">І Ён сказаў ім: «Ідзіце». І тыя, выйшаўшы, адыйшлі ў гурт сьвіняў. І, вось, рынуўся ўвесь гурт сьвіняў са стромы ў мора, і загінуў у вадзе.</verse>
				<verse number="33">А тыя, што пасьвілі, уцяклі і, прыйшоўшы ў горад, паведамілі пра ўсё і пра тых, што былі апанаваныя дэманам.</verse>
				<verse number="34">І вось, увесь горад выйшаў насустрач Ісусу і, убачыўшы Яго, прасілі, каб зыйшоў ад межаў іхніх.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="9">
				<verse number="1">І, увайшоўшы ў човен, Ён пераплыў назад, і прыйшоў у Свой горад.</verse>
				<verse number="2">І вось, прынесьлі да Яго спараліжаванага, які ляжаў на ложку. І, бачачы веру іх, Ісус сказаў спараліжаванаму: «Будзь пэўным, дзіця! Адпускаюцца табе грахі твае».</verse>
				<verse number="3">І вось, некаторыя з кніжнікаў сказалі самі ў сабе: «Ён блюзьніць».</verse>
				<verse number="4">І, бачачы думкі іхнія, Ісус сказаў: «Чаму злое вы падумалі ў сэрцах вашых?</verse>
				<verse number="5">Бо што лягчэй сказаць: “Адпускаюцца табе грахі”, ці сказаць: “Устань і хадзі”?</verse>
				<verse number="6">Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі адпускаць грахі», — кажа тады спараліжаванаму: «Устань, вазьмі ложак твой і ідзі ў дом твой».</verse>
				<verse number="7">І, устаўшы, ён пайшоў у дом свой.</verse>
				<verse number="8">Бачачы гэтае, натоўпы зьдзівіліся і славілі Бога, Які даў такую ўладу людзям.</verse>
				<verse number="9">І, праходзячы адтуль, Ісус убачыў чалавека, які сядзеў на мытні, званага Мацьвеем, і кажа яму: «Ідзі за Мною». І ён, устаўшы, пайшоў за Ім.</verse>
				<verse number="10">І сталася, як Ён узьлягаў у доме, вось, шмат мытнікаў і грэшнікаў, прыйшоўшы, узьляглі з Ісусам і вучнямі Ягонымі.</verse>
				<verse number="11">І фарысэі, якія бачылі гэта, сказалі вучням Ягоным: «Дзеля чаго Настаўнік ваш есьць з мытнікамі і грэшнікамі?»</verse>
				<verse number="12">А Ісус, пачуўшы, сказаў Ім: «Не здаровыя маюць патрэбу ў лекары, але хворыя.</verse>
				<verse number="13">Пайдзеце ж, навучыцеся, што значыць: “Міласэрнасьці хачу, а не ахвяры”. Бо Я прыйшоў не праведнікаў, але грэшнікаў клікаць да навяртаньня».</verse>
				<verse number="14">Тады прыходзяць да Яго вучні Янавы, кажучы: «Чаму мы і фарысэі шмат посьцім, а Твае вучні ня посьцяць?»</verse>
				<verse number="15">І сказаў ім Ісус: «Ня могуць плакаць сыны вясельля, пакуль з імі жаніх. Але прыйдуць дні, калі забяруць ад іх жаніха, і тады будуць посьціць.</verse>
				<verse number="16">Ніхто ж не прышывае латкі з новай тканіны да старога адзеньня, бо прышытае аддзярэцца ад адзеньня, і дзіра станецца большая.</verse>
				<verse number="17">Не ўліваюць новага віна ў старыя мяхі, бо рвуцца мяхі, і віно выцякае, і мяхі гінуць; але новае віно ўліваюць у новыя мяхі, тады захоўваецца адно і другое».</verse>
				<verse number="18">Калі Ён гаварыў ім гэта, вось, падыйшоўшы, начальнік пакланіўся Яму, кажучы: «Дачка мая цяпер памірае, але прыйдзі, ускладзі на яе руку Тваю, і яна ажыве».</verse>
				<verse number="19">І, устаўшы, Ісус пайшоў за ім, і вучні Ягоныя.</verse>
				<verse number="20">І вось, жанчына, якая дванаццаць гадоў хварэла на крывацечу, падыйшоўшы ззаду, дакранулася да краю шаты Ягонай,</verse>
				<verse number="21">бо яна казала ў сабе: «Калі толькі дакрануся да шаты Ягонай, буду выратаваная».</verse>
				<verse number="22">Ісус жа, павярнуўшыся і ўбачыўшы яе, сказаў: «Будзь пэўная, дачка! Вера твая збавіла цябе». І жанчына ў тую ж гадзіну паздаравела.</verse>
				<verse number="23">І, прыйшоўшы ў дом начальніка і ўбачыўшы жалейнікаў і ўзрушаны натоўп,</verse>
				<verse number="24">Ісус сказаў ім: «Адыйдзіцеся, бо не памерла дзяўчынка, але сьпіць». І сьмяяліся з Яго.</verse>
				<verse number="25">Калі ж вывелі натоўп, Ён, увайшоўшы, узяў яе за руку, і дзяўчынка ўстала.</verse>
				<verse number="26">І разыйшлася чутка пра гэта па ўсёй той зямлі.</verse>
				<verse number="27">І калі Ісус ішоў адтуль, ішлі за Ім два сьляпыя, крычучы і кажучы: «Зьлітуйся над намі, Сыне Давідаў!»</verse>
				<verse number="28">Калі ж Ён прыйшоў у дом, падыйшлі да Яго сьляпыя. І кажа ім Ісус: «Ці вы верыце, што Я магу гэтае зрабіць?» Кажуць яму: «Так, Госпадзе!»</verse>
				<verse number="29">Тады Ён дакрануўся да вачэй іхніх, кажучы: «Паводле веры вашае няхай станецца вам».</verse>
				<verse number="30">І адчыніліся вочы іхнія. І Ісус грозна глянуў на іх, кажучы: «Глядзіце, каб ніхто ня ведаў».</verse>
				<verse number="31">А яны, выйшаўшы, шырылі вестку пра Яго па ўсёй той зямлі.</verse>
				<verse number="32">Калі ж тыя выходзілі, вось прывялі да Яго чалавека нямога, апанаванага дэманам.</verse>
				<verse number="33">І, калі дэман быў выгнаны, нямы загаварыў, і натоўп зьдзіўляўся, кажучы: «Ніколі не здаралася гэткае ў Ізраілі».</verse>
				<verse number="34">А фарысэі казалі: «Праз князя дэманаў Ён выганяе дэманаў».</verse>
				<verse number="35">І абыходзіў Ісус усе гарады і мястэчкі, навучаючы ў сынагогах і абвяшчаючы Эвангельле Валадарства, і аздараўляючы ўсякую хваробу і ўсякую немач у народзе.</verse>
				<verse number="36">Убачыўшы ж натоўпы, Ён зьлітаваўся над імі, што былі саслабелыя і расьцярушаныя, быццам авечкі, якія ня маюць пастуха.</verse>
				<verse number="37">Тады кажа вучням Сваім: «Сапраўды, жніво багатае, а работнікаў мала.</verse>
				<verse number="38">Дык прасіце Гаспадара жніва, каб выслаў работнікаў на жніво Сваё».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="10">
				<verse number="1">І, паклікаўшы дванаццаць вучняў Сваіх, Ён даў ім уладу над нячыстымі духамі, каб выганяць іх і аздараўляць усякую хваробу і ўсякую немач.</verse>
				<verse number="2">А дванаццаці апосталаў імёны такія: першы — Сымон, называны Пятром, і Андрэй, брат ягоны, Якуб Зэбэдэяў і Ян, брат ягоны,</verse>
				<verse number="3">Філіп і Барталамей, Тамаш і Мацьвей мытнік, Якуб Алфеяў і Леўвей, якога звалі Тадэвушам,</verse>
				<verse number="4">Сымон Кананіт і Юда Іскарыёт, які і выдаў Яго.</verse>
				<verse number="5">Гэтых дванаццаць паслаў Ісус і загадаў ім, кажучы: «На шлях паганаў не ўзыходзьце і ў горад Самаранскі не ўваходзьце,</verse>
				<verse number="6">а ідзіце больш да авечак з дому Ізраіля, якія загінулі.</verse>
				<verse number="7">Ідучы ж, абвяшчайце, кажучы, што наблізілася Валадарства Нябеснае.</verse>
				<verse number="8">Нядужых аздараўляйце, пракажоных ачышчайце, мёртвых уваскрашайце, дэманаў выганяйце. Дарма атрымалі, дарма давайце.</verse>
				<verse number="9">Не бярыце з сабою ані золата, ані срэбра, ані медзі ў паясы вашыя,</verse>
				<verse number="10">ані торбы на дарогу, ані дзьвюх вопратак, ані сандалаў, ані кія. Бо работнік варты ежы сваёй.</verse>
				<verse number="11">А ў які горад ці мястэчка ўвойдзеце, даведайцеся, хто ў ім дастойны, і там заставайцеся, пакуль ня выйдзеце.</verse>
				<verse number="12">А, уваходзячы ў дом, вітайце яго.</verse>
				<verse number="13">І, калі дом будзе сапраўды дастойны, супакой ваш прыйдзе на яго; а калі ня будзе дастойны, супакой ваш да вас вернецца.</verse>
				<verse number="14">І калі хто ня прыйме вас і ня будзе слухаць словаў вашых, то, выходзячы з дому ці з гораду таго, абтрасіце пыл з ног вашых.</verse>
				<verse number="15">Сапраўды кажу вам: лягчэй будзе зямлі Садома і Гаморы ў дзень суду, чым гораду таму.</verse>
				<verse number="16">Вось, Я пасылаю вас, як авечак сярод ваўкоў; дык будзьце мудрыя, як зьмеі, і шчырыя, як галубы.</verse>
				<verse number="17">Сьцеражыцеся людзей, бо яны будуць выдаваць вас у сынэдрыёны і ў сынагогах сваіх будуць бічаваць вас.</verse>
				<verse number="18">І павядуць вас да ваяводаў і валадароў дзеля Мяне на сьведчаньне ім і паганам.</verse>
				<verse number="19">Калі ж будуць выдаваць вас, не клапаціцеся пра тое, як ці што вам гаварыць, бо вам у тую гадзіну будзе дадзена, што гаварыць.</verse>
				<verse number="20">Бо ня вы будзеце гаварыць, але Дух Айца вашага будзе гаварыць у вас.</verse>
				<verse number="21">Выдасьць брат брата на сьмерць, і бацька — сына, і паўстануць дзеці на бацькоў, і пазабіваюць іх;</verse>
				<verse number="22">і будуць вас ненавідзець за імя Маё, але хто вытрывае да канца, збаўлены будзе.</verse>
				<verse number="23">Калі ж будуць перасьледаваць вас у адным горадзе, уцякайце ў другі, бо сапраўды кажу вам: вы не абыйдзеце ўсіх гарадоў Ізраіля, як прыйдзе Сын Чалавечы.</verse>
				<verse number="24">Вучань не вышэй за настаўніка свайго, і слуга не вышэй за гаспадара свайго.</verse>
				<verse number="25">Досыць для вучня, каб ён стаўся як настаўнік ягоны, і для слугі, каб ён стаўся як гаспадар ягоны. Калі гаспадара дому назвалі Бэльзэбулам, тым больш хатніх яго.</verse>
				<verse number="26">Дык ня бойцеся іх, бо няма нічога прыкрытага, каб не адкрылася, ані тайнага, каб ня сталася вядомым.</verse>
				<verse number="27">Што кажу вам у цемры, кажыце пры сьвятле; і што чуеце на вуха, абвяшчайце з дахаў.</verse>
				<verse number="28">І ня бойцеся тых, што забіваюць цела, а душы забіць ня могуць; а бойцеся больш Таго, Хто можа і душу, і цела загубіць у гееньне.</verse>
				<verse number="29">Ці ж ня два вераб’і продаюцца за асар? І ніводзін з іх не ўпадзе на зямлю бяз волі Айца вашага.</verse>
				<verse number="30">А ў вас і валасы на галаве ўсе палічаны.</verse>
				<verse number="31">Дык ня бойцеся, вы лепшыя за многіх вераб’ёў.</verse>
				<verse number="32">Дык кожнага, хто Мяне прызнае перад людзьмі, таго і Я прызнаю перад Айцом Маім, Які ў небе.</verse>
				<verse number="33">А хто адрачэцца Мяне перад людзьмі, таго і Я адракуся перад Айцом Маім, Які ў небе.</verse>
				<verse number="34">Ня думайце, што Я прыйшоў прынесьці супакой на зямлю; не супакой прыйшоў Я прынесьці, але меч.</verse>
				<verse number="35">Бо Я прыйшоў разлучыць чалавека з бацькам яго, і дачку — з маці яе, і нявестку — са сьвякрухай яе.</verse>
				<verse number="36">І ворагі чалавеку хатнія яго.</verse>
				<verse number="37">Хто любіць бацьку ці маці больш за Мяне, ня варты Мяне; і хто любіць сына ці дачку больш за Мяне, ня варты Мяне.</verse>
				<verse number="38">І хто не бярэ крыжа свайго і ідзе за Мною, той ня варты Мяне.</verse>
				<verse number="39">Хто знойдзе душу сваю, загубіць яе; а хто загубіць душу сваю дзеля Мяне, знойдзе яе.</verse>
				<verse number="40">Хто прыймае вас, прыймае Мяне, а хто прыймае Мяне, прыймае Таго, Хто паслаў Мяне.</verse>
				<verse number="41">Хто прыймае прарока ў імя прарока, дастане нагароду прарока; і хто прыймае праведніка ў імя праведніка, дастане нагароду праведніка.</verse>
				<verse number="42">І калі хто напоіць аднаго з малых гэтых толькі кубкам халоднай вады ў імя вучня, сапраўды кажу вам, ня страціць нагароды свае».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="11">
				<verse number="1">І сталася, як скончыў Ісус загадваць дванаццаці вучням Сваім, пайшоў адтуль вучыць і абвяшчаць у гарады іхнія.</verse>
				<verse number="2">Ян жа, пачуўшы ў вязьніцы пра дзеяньні Хрыста, паслаў двух вучняў сваіх</verse>
				<verse number="3">сказаць Яму: «Ці Ты — Той, Які прыходзіць, ці чакаць нам іншага?»</verse>
				<verse number="4">І, адказваючы, Ісус сказаў ім: «Ідзіце, паведаміце Яну, што чуеце і бачыце:</verse>
				<verse number="5">сьляпыя бачаць і кульгавыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца і глухія чуюць, мёртвыя ўваскрасаюць і ўбогім дабравесьціцца.</verse>
				<verse number="6">І шчасьлівы той, хто ня згоршыцца праз Мяне».</verse>
				<verse number="7">Калі ж тыя пайшлі, Ісус пачаў гаварыць да натоўпаў пра Яна: «Што глядзець хадзілі вы ў пустыню? Ці трысьціну, якую вецер хістае?</verse>
				<verse number="8">Але што хадзілі вы ўбачыць? Ці чалавека, апранутага ў мяккія шаты? Вось, тыя, што носяць мяккія шаты, знаходяцца ў дамах валадарскіх.</verse>
				<verse number="9">Але што хадзілі вы ўбачыць? Прарока? Так, кажу вам, і больш за прарока.</verse>
				<verse number="10">Бо ён ёсьць той, пра якога напісана: “Вось, Я пасылаю анёла Майго перад абліччам Тваім, які пракладзе шлях Твой перад Табою”.</verse>
				<verse number="11">Сапраўды кажу вам: Сярод народжаных жанчынамі не паўставаў большы за Яна Хрысьціцеля, але найменшы ў Валадарстве Нябесным большы за яго.</verse>
				<verse number="12">Ад дзён Яна Хрысьціцеля дагэтуль Валадарства Нябеснае сілаю здабываецца, і людзі гвалтоўныя захопліваюць яго.</verse>
				<verse number="13">Бо ўсе Прарокі і Закон прарочылі да Яна.</verse>
				<verse number="14">І калі маеце прыняць, ён ёсьць Ільля, якому належыць прыйсьці.</verse>
				<verse number="15">Хто мае вушы слухаць, няхай слухае.</verse>
				<verse number="16">Да каго прыраўняю пакаленьне гэтае? Яно падобнае да дзяцей, якія сядзяць на вуліцы і клічуць да таварышаў сваіх,</verse>
				<verse number="17">і кажуць: “Мы гралі вам на жалейцы, і вы не скакалі; мы галасілі, і вы ня плакалі”.</verse>
				<verse number="18">Бо прыйшоў Ян, ня есьць, ня п’е, і кажуць: “Дэмана мае”.</verse>
				<verse number="19">Прыйшоў Сын Чалавечы, есьць і п’е; і кажуць: “Вось, чалавек — абжора і п’яніца, сябра мытнікаў і грэшнікаў”. І апраўдана мудрасьць дзецьмі яе».</verse>
				<verse number="20">Тады пачаў Ён дакараць гарады, у якіх найбольш сталася цудаў Ягоных, за тое, што яны не навярнуліся:</verse>
				<verse number="21">«Гора табе, Харазін! Гора табе, Бэтсаіда! Бо калі б у Тыры і Сідоне сталіся цуды, якія былі стаўшыся ў вас, даўно б яны ў зрэбніцы і ў попеле навярнуліся.</verse>
				<verse number="22">Аднак кажу вам: Тыру і Сідону лягчэй будзе ў дзень суду, чым вам.</verse>
				<verse number="23">І ты, Капэрнаум, які да неба ўзьнёсся, у пекла скінуты будзеш, бо калі б у Садоме сталіся цуды, якія былі стаўшыся ў табе, ён застаўся б да гэтага дня.</verse>
				<verse number="24">Аднак кажу вам, што зямлі Садомскай лягчэй будзе ў дзень суду, чым табе».</verse>
				<verse number="25">У той час, адказваючы, Ісус сказаў: «Вызнаю Цябе, Ойча, Госпадзе неба і зямлі, што Ты схаваў гэтае ад мудрых і разумных, і адкрыў немаўлятам.</verse>
				<verse number="26">Так, Айцец, бо гэтак было даспадобы Табе.</verse>
				<verse number="27">Усё Мне аддадзена Айцом Маім, і ніхто не спазнаў Сына, акрамя Айца; і ніхто не спазнаў Айца, акрамя Сына і каму Сын пастанавіў адкрыць.</verse>
				<verse number="28">Прыйдзіце да Мяне ўсе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я дам вам супачынак.</verse>
				<verse number="29">Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я — ціхі і пакорнага сэрца, і знойдзеце супачынак душам вашым.</verse>
				<verse number="30">Бо ярмо Маё добрае, і цяжар Мой лёгкі».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="12">
				<verse number="1">У той час праходзіў Ісус у суботу праз палеткі. Вучні ж Ягоныя былі галодныя і пачалі зрываць каласы і есьці.</verse>
				<verse number="2">А фарысэі, убачыўшы гэтае, сказалі Яму: «Вось, вучні Твае робяць, што ня сьлед рабіць у суботу».</verse>
				<verse number="3">Ён жа сказаў ім: «Ці ж вы не чыталі, што зрабіў Давід, калі быў галодны сам і тыя, што з ім?</verse>
				<verse number="4">Як ён увайшоў у дом Божы і еў хлябы пакладныя, якіх не належала есьці ані яму, ані тым, што з ім былі, а толькі адным сьвятарам?</verse>
				<verse number="5">Альбо ці не чыталі вы ў Законе, што ў суботы сьвятары ў сьвятыні парушаюць суботу, і бязьвінныя?</verse>
				<verse number="6">Кажу ж вам, што тут ёсьць большы за сьвятыню.</verse>
				<verse number="7">Калі б вы разумелі, што значыць: “Міласэрнасьці хачу, а не ахвяры”, не асудзілі б бязьвінных.</verse>
				<verse number="8">Бо Сын Чалавечы ёсьць Гаспадар і суботы».</verse>
				<verse number="9">І, адыйшоўшы адтуль, Ён увайшоў у сынагогу іхнюю.</verse>
				<verse number="10">І вось, быў чалавек, які меў сухую руку. І спыталіся ў Яго, каб абвінаваціць Яго, кажучы: «Ці належыцца аздараўляць у суботу?»</verse>
				<verse number="11">Ён жа сказаў ім: «Ці ёсьць сярод вас чалавек, які мае адну авечку, і калі яна ў суботу ўпадзе ў яму, ці ня возьме ён яе і ня выцягне?</verse>
				<verse number="12">Дык на колькі чалавек лепшы за авечку? Так што можна ў суботу рабіць дабро».</verse>
				<verse number="13">Тады кажа таму чалавеку: «Выцягні руку тваю!» І той выцягнуў, і зрабілася яна здаровая, як другая.</verse>
				<verse number="14">А фарысэі, выйшаўшы, учынілі нараду супраць Яго, каб Яго загубіць.</verse>
				<verse number="15">Але Ісус, даведаўшыся, пайшоў адтуль; і пайшлі за Ім вялікія натоўпы, і Ён аздаравіў іх усіх.</verse>
				<verse number="16">І забараніў ім, каб не выяўлялі Яго,</verse>
				<verse number="17">каб споўнілася сказанае праз прарока Ісаю, які кажа:</verse>
				<verse number="18">«Вось, Юнак Мой, Якога Я выбраў, Улюбёны Мой, у Якім мае ўпадабаньне душа Мая. Ускладу Дух Мой на Яго, і абвесьціць народам суд.</verse>
				<verse number="19">Ня будзе сварыцца, ані крычаць, і ніхто не пачуе на вуліцах голасу Яго.</verse>
				<verse number="20">Трысьціны надламанай не пераломіць і лёну, што дыміцца, не загасіць, пакуль ня дасьць суду перамогі.</verse>
				<verse number="21">І на імя Ягонае будуць спадзявацца народы».</verse>
				<verse number="22">Тады прывялі да Яго апанаванага дэманам сьляпога і нямога, і Ён аздаравіў яго, так што сьляпы і нямы стаў і гаварыць, і бачыць.</verse>
				<verse number="23">І дзівіліся ўсе натоўпы, і казалі: «Ці ня гэта Сын Давідаў?»</verse>
				<verse number="24">А фарысэі, пачуўшы, казалі: «Ён выганяе дэманаў не іначай, як праз Бэльзэбула, князя дэманаў».</verse>
				<verse number="25">А Ісус, ведаючы думкі іхнія, сказаў ім: «Усякае валадарства, якое разьдзялілася само ў сабе, апусьцее; і ўсякі горад ці дом, які разьдзяліўся сам у сабе, ня ўстоіць.</verse>
				<verse number="26">І калі шатан шатана выганяе, ён разьдзяліўся сам у сабе. Як можа ўстаяць валадарства ягонае?</verse>
				<verse number="27">І, калі Я праз Бэльзэбула выганяю дэманаў, дык сыны вашыя праз каго выганяюць? Дзеля гэтага яны будуць вам судзьдзямі.</verse>
				<verse number="28">А калі Я Духам Божым выганяю дэманаў, значыцца, дасягнула вас Валадарства Божае.</verse>
				<verse number="29">Або як можа хто ўвайсьці ў дом асілка і абрабаваць рэчы ягоныя, калі раней ня зьвяжа асілка, і тады абрабуе дом ягоны.</verse>
				<verse number="30">Хто не са Мною, той супраць Мяне; і хто не зьбірае са Мною, той раскідвае.</verse>
				<verse number="31">Дзеля гэтага кажу вам: усякі грэх і блюзьнерства будзе адпушчана людзям, а блюзьнерства на Духа ня будзе адпушчана людзям.</verse>
				<verse number="32">І калі хто скажа слова супраць Сына Чалавечага, будзе адпушчана яму; а калі хто скажа супраць Духа Сьвятога, ня будзе адпушчана яму ані ў гэтым веку, ані ў будучым.</verse>
				<verse number="33">Або ўчыніце дрэва добрым і плод ягоны добрым, або ўчыніце дрэва благім і плод ягоны благім, бо дрэва пазнаецца паводле пладоў.</verse>
				<verse number="34">Спараджэньне яхідны! Як вы можаце гаварыць добрае, калі вы злыя? Бо з перапоўненага сэрца гавораць вусны.</verse>
				<verse number="35">Добры чалавек з добрага скарбу сэрца выносіць добрае, а злы чалавек са злога скарбу выносіць злое.</verse>
				<verse number="36">Кажу ж вам, што ўсякае пустое слова, якое скажуць людзі, аддасцца ім у дзень суду.</verse>
				<verse number="37">Бо паводле словаў сваіх будзеш апраўданы і паводле словаў сваіх будзеш асуджаны».</verse>
				<verse number="38">Тады адказалі некаторыя з кніжнікаў і фарысэяў, кажучы: «Настаўнік! Хочам бачыць ад Цябе знак».</verse>
				<verse number="39">Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «Пакаленьне злое і чужаложнае шукае знакаў, і знакі ня будуць дадзены яму, апрача знаку Ёны прарока.</verse>
				<verse number="40">Бо як Ёна быў у чэраве кіта тры дні і тры ночы, так і Сын Чалавечы будзе ў сэрцы зямлі тры дні і тры ночы.</verse>
				<verse number="41">Нініўцы ўстануць на суд з пакаленьнем гэтым і асудзяць яго, бо яны навярнуліся праз пропаведзь Ёны; і вось, тут большы за Ёну.</verse>
				<verse number="42">Валадарка з Поўдня паўстане на суд з пакаленьнем гэтым і асудзіць яго, бо яна прыходзіла з краю зямлі паслухаць мудрасьці Салямона; і вось, тут большы за Салямона.</verse>
				<verse number="43">Калі нячысты дух выйдзе з чалавека, праходзіць праз бязводныя месцы, шукаючы супачынку, і не знаходзіць.</verse>
				<verse number="44">Тады кажа: “Вярнуся ў дом мой, адкуль я выйшаў”. І, прыйшоўшы, знаходзіць яго незанятым, вымеценым і прыбраным.</verse>
				<verse number="45">Тады ідзе і бярэ з сабою сем іншых духаў, зьлейшых за сябе, і, увайшоўшы, жывуць там; і для чалавека таго апошняе стаецца горш за першае. Так будзе і з гэтым пакаленьнем злым».</verse>
				<verse number="46">Калі ж Ён яшчэ гаварыў да натоўпаў, вось, маці і браты Ягоныя сталі вонкі, шукаючы гаварыць з Ім.</verse>
				<verse number="47">А нехта сказаў Яму: «Вось маці Твая і браты Твае стаяць вонкі, шукаючы гаварыць з Табою».</verse>
				<verse number="48">Ён жа, адказваючы, сказаў таму, які гаварыў з Ім: «Хто маці Мая, і хто браты Мае?»</verse>
				<verse number="49">І, выцягнуўшы руку Сваю на вучняў Сваіх, сказаў: «Вось маці Мая і браты Мае.</verse>
				<verse number="50">Бо хто выконвае волю Айца Майго, Які ў небе, той Мне брат, і сястра, і маці».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="13">
				<verse number="1">У той самы дзень, выйшаўшы з дому, Ісус сеў ля мора.</verse>
				<verse number="2">І сабраліся да Яго шматлікія натоўпы, так што Ён увайшоў у човен і сеў, а ўвесь натоўп стаяў на беразе.</verse>
				<verse number="3">І гаварыў ім шмат у прыповесьцях, кажучы: «Вось, выйшаў сейбіт сеяць.</verse>
				<verse number="4">І калі сеяў, адны [зярняты] ўпалі пры дарозе, і наляцелі птушкі, і падзяўблі іх.</verse>
				<verse number="5">Іншыя ж упалі на камяністае месца, дзе не было шмат зямлі; і адразу ўзыйшлі, бо зямля была неглыбокая,</verse>
				<verse number="6">а калі ўзыйшло сонца, зьвялі і, як ня мелі кораня, высахлі.</verse>
				<verse number="7">Іншыя ж упалі ў церні, і вырасьлі церні, і заглушылі іх.</verse>
				<verse number="8">А іншыя ўпалі ў добрую зямлю і далі плод: адно — сто, адно — шэсьцьдзесят, а адно — трыццаць.</verse>
				<verse number="9">Хто мае вушы, каб слухаць, няхай слухае».</verse>
				<verse number="10">І, падыйшоўшы, вучні сказалі Яму: «Дзеля чаго гаворыш ім у прыповесьцях?»</verse>
				<verse number="11">А Ён, адказваючы, сказаў ім: «Бо вам дадзена ведаць таямніцы Валадарства Нябеснага, а ім ня дадзена.</verse>
				<verse number="12">Бо хто мае, таму дадзена будзе і памножыцца, а хто ня мае, у таго адымецца і тое, што мае.</verse>
				<verse number="13">Дзеля таго гавару ім у прыповесьцях, што яны, гледзячы, ня бачаць і, слухаючы, ня чуюць, і не разумеюць.</verse>
				<verse number="14">І спаўняецца над імі прароцтва Ісаі, якое кажа: “Слыхам пачуеце, і не зразумееце, і, гледзячы, глядзець будзеце, і ня ўбачыце.</verse>
				<verse number="15">Бо атлусьцела сэрца народу гэтага, і вушамі з цяжкасьцю чуюць, і вочы свае заплюшчылі, каб ня ўбачылі вачыма, і не пачулі вушамі, і не зразумелі сэрцам, і не навярнуліся, каб Я аздаравіў іх”.</verse>
				<verse number="16">Вашыя ж шчасьлівыя вочы, што бачаць, і вушы вашыя, што чуюць.</verse>
				<verse number="17">Бо сапраўды кажу вам, што многія прарокі і праведнікі жадалі ўбачыць, што вы бачыце, і ня бачылі, і пачуць, што вы чуеце, і ня чулі.</verse>
				<verse number="18">А вы паслухайце прыповесьць пра сейбіта.</verse>
				<verse number="19">Да ўсякага, хто чуе слова пра Валадарства і не разумее, прыходзіць злы і крадзе пасеянае ў сэрцы ягоным; гэта тое, што пасеянае пры дарозе.</verse>
				<verse number="20">А пасеянае на камяністае месца — гэта той, хто чуе слова і адразу з радасьцю прыймае яго,</verse>
				<verse number="21">але ня мае ў сабе кораня і нетрывалы: калі надыходзіць прыгнёт ці перасьлед дзеля слова, адразу горшыцца.</verse>
				<verse number="22">А пасеянае ў цярніне — гэта той, хто чуе слова, але клопаты веку гэтага і падман багацьця заглушаюць слова, і яно стаецца бясплодным.</verse>
				<verse number="23">А пасеянае ў добрую зямлю — гэта той, хто чуе слова і разумее, які дае плод, і дае адзін сто, а іншы — шэсьцьдзесят, а іншы — трыццаць».</verse>
				<verse number="24">Іншую прыповесьць даў Ён ім, кажучы: «Падобнае Валадарства Нябеснае да чалавека, які пасеяў добрае насеньне на полі сваім.</verse>
				<verse number="25">Калі ж людзі спалі, прыйшоў вораг ягоны, і пасеяў між пшаніцаю кукаль, і пайшоў.</verse>
				<verse number="26">Калі ж узыйшла рунь і дала плод, тады паказаўся і кукаль.</verse>
				<verse number="27">Прыйшоўшы ж, слугі гаспадара дому сказалі яму: “Пане, ці ж ня добрае насеньне пасеяў ты на полі тваім? Адкуль тады кукаль?”</verse>
				<verse number="28">Ён жа сказаў ім: “Вораг чалавек зрабіў гэтае”. А слугі сказалі яму: “Дык хочаш, мы пойдзем зьбярэм яго?”</verse>
				<verse number="29">А ён мовіў: “Не, каб, зьбіраючы кукаль, вы не павырывалі разам з ім і пшаніцы.</verse>
				<verse number="30">Пакіньце расьці разам тое і другое да жніва; і ў час жніва я скажу жняцам: 'Зьбярыце спачатку кукаль і зьвяжыце яго ў снапы, каб спаліць іх, а пшаніцу зьбярыце ў сьвіран мой'”».</verse>
				<verse number="31">Іншую прыповесьць даў Ён ім, кажучы: «Падобнае Валадарства Нябеснае да зярняці гарчычнага, якое чалавек, узяўшы, пасеяў на полі сваім.</verse>
				<verse number="32">Яно меншае за ўсякае насеньне, а калі вырасьце — большае за ўсе расьліны і становіцца дрэвам, так што прылятаюць птушкі нябесныя і хаваюцца ў галінах яго».</verse>
				<verse number="33">Іншую прыповесьць сказаў Ён ім: «Падобнае Валадарства Нябеснае да рашчыны, якую жанчына, узяўшы, умяшала ў тры меры мукі, пакуль ня ўкісла ўсё».</verse>
				<verse number="34">Усё гэтае Ісус гаварыў да натоўпаў у прыповесьцях і без прыповесьці не гаварыў ім,</verse>
				<verse number="35">каб споўнілася сказанае праз прарока, які кажа: «Адчыню ў прыповесьцях вусны Мае; выкажу схаванае ад стварэньня сьвету».</verse>
				<verse number="36">Тады Ісус, пакінуўшы натоўпы, увайшоў у дом, і падыйшлі да Яго вучні Ягоныя, кажучы: «Растлумач нам прыповесьць пра кукаль на полі».</verse>
				<verse number="37">Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «Сейбіт добрага насеньня — гэта Сын Чалавечы.</verse>
				<verse number="38">Поле — гэта сьвет, добрае насеньне — гэта сыны Валадарства, а кукаль — сыны злога;</verse>
				<verse number="39">вораг, які пасеяў іх, — гэта д’ябал, жніво — сканчэньне веку, а жняцы — анёлы.</verse>
				<verse number="40">Бо як зьбіраюць кукаль і агнём паляць, так будзе пры сканчэньні веку гэтага:</verse>
				<verse number="41">пашле Сын Чалавечы анёлаў Сваіх, і зьбяруць з Валадарства Ягонага ўсе згаршэньні і ўсіх, хто чыніць беззаконьне.</verse>
				<verse number="42">І ўкінуць іх у печ вогненную, там будзе плач і скрыгат зубоў.</verse>
				<verse number="43">Тады праведнікі зазьяюць, як сонца, у Валадарстве Айца іхняга. Хто мае вушы, каб слухаць, няхай слухае.</verse>
				<verse number="44">Яшчэ падобнае Валадарства Нябеснае да скарбу, схаванага ў полі, які, знайшоўшы, чалавек схаваў, і ў радасьці сваёй ідзе, і прадае ўсё, што мае, і купляе тое поле.</verse>
				<verse number="45">Яшчэ падобнае Валадарства Нябеснае да чалавека купца, які шукае добрых пэрлінаў,</verse>
				<verse number="46">які, знайшоўшы адну каштоўную пэрліну, пайшоў, прадаў усё, што меў, і купіў яе.</verse>
				<verse number="47">Яшчэ падобнае Валадарства Нябеснае да нерату, які закінуты ў мора і сабраў усякага роду рыбы.</verse>
				<verse number="48">Калі ён напоўніўся, выцягнуўшы яго на бераг і сеўшы, добрую сабралі ў пасудзіны, а благую выкінулі вонкі.</verse>
				<verse number="49">Так будзе пры сканчэньні веку: выйдуць анёлы, і аддзеляць злых спасярод праведных,</verse>
				<verse number="50">і ўкінуць іх у печ вогненную, там будзе плач і скрыгат зубоў».</verse>
				<verse number="51">Кажа ім Ісус: «Ці зразумелі вы ўсё гэтае?» Яны кажуць Яму: «Так, Госпадзе!»</verse>
				<verse number="52">Ён жа сказаў ім: «Дзеля гэтага ўсякі кніжнік, навучаны пра Валадарства Нябеснае, падобны да гаспадара дому, які выносіць са скарбу свайго новае і старое».</verse>
				<verse number="53">І сталася, калі скончыў Ісус прыповесьці гэтыя, Ён выйшаў адтуль.</verse>
				<verse number="54">І, прыйшоўшы ў бацькаўшчыну Сваю, навучаў іх у сынагозе іхняй, так што яны дзівіліся і гаварылі: «Адкуль у Яго гэткая мудрасьць і моц?</verse>
				<verse number="55">Ці ж ня цесьляў Ён сын? Ці не Ягоная маці завецца Марыя, і браты Ягоныя — Якуб, і Ёсія, і Сымон, і Юда?</verse>
				<verse number="56">І сёстры Ягоныя ці ж ня ўсе сярод нас? Адкуль жа ў Яго ўсё гэтае?»</verse>
				<verse number="57">І горшыліся дзеля Яго. А Ісус сказаў ім: «Няма прарока без пашаны, хіба толькі ў бацькаўшчыне сваёй і ў доме сваім».</verse>
				<verse number="58">І не ўчыніў там шмат цудаў дзеля недаверства іхняга.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="14">
				<verse number="1">У той час пачуў Ірад тэтрарх чутку пра Ісуса</verse>
				<verse number="2">і сказаў слугам сваім: «Гэта Ян Хрысьціцель; ён уваскрошаны з мёртвых, і дзеля гэтага цуды дзеюцца праз яго».</verse>
				<verse number="3">Бо Ірад, схапіўшы Яна, увязьніў яго і пасадзіў у вязьніцу за Ірадыяду, жонку Філіпа, брата свайго,</verse>
				<verse number="4">бо Ян казаў яму: «Не належыцца табе мець яе».</verse>
				<verse number="5">І, хочучы забіць яго, баяўся натоўпу, бо яго мелі за прарока.</verse>
				<verse number="6">А калі Ірад спраўляў урадзіны, дачка Ірадыяды таньчыла пасярод іх і спадабалася Іраду.</verse>
				<verse number="7">Таму ён з прысягаю паабяцаў ёй даць, чаго б ні папрасіла.</verse>
				<verse number="8">Яна ж, падвучаная маці сваёй, сказала: «Дай мне тут на місе галаву Яна Хрысьціцеля».</verse>
				<verse number="9">І засумаваў валадар, але дзеля прысягі і тых, што ўзьлягалі з ім, загадаў даць.</verse>
				<verse number="10">І паслаў адсячы галаву Яну ў вязьніцы.</verse>
				<verse number="11">І прынесьлі галаву яго на місе, і далі дзяўчыне, і яна занесла маці сваёй.</verse>
				<verse number="12">І вучні ягоныя, прыйшоўшы, узялі цела і пахавалі яго; і, пайшоўшы, паведамілі Ісусу.</verse>
				<verse number="13">І, пачуўшы, Ісус адыйшоў адтуль на чаўне ў пустыннае месца адзін, і натоўп, пачуўшы тое, пайшоў за Ім з гарадоў пехатою.</verse>
				<verse number="14">І, выйшаўшы, Ісус убачыў шматлікія натоўпы, і зьлітаваўся над імі, і аздаравіў нямоглых іхніх.</verse>
				<verse number="15">А калі настаў вечар, падыйшлі да Яго вучні Ягоныя, кажучы: «Тут месца пустыннае, і гадзіна ўжо позьняя; адпусьці натоўпы, каб, пайшоўшы ў мястэчкі, купілі сабе ежы».</verse>
				<verse number="16">А Ісус сказаў ім: «Ня трэба ім ісьці. Вы дайце ім есьці».</verse>
				<verse number="17">Яны ж кажуць Яму: «Нічога тут ня маем, толькі пяць хлябоў і дзьве рыбы».</verse>
				<verse number="18">А Ён сказаў: «Прынясіце Мне іх сюды».</verse>
				<verse number="19">І, загадаўшы натоўпам узьлегчы на траве, узяў пяць хлябоў і дзьве рыбы, і, зірнуўшы ў неба, дабраславіў і, паламаўшы, даў вучням хлеб, а вучні — натоўпу.</verse>
				<verse number="20">І елі ўсе, і насыціліся; і сабралі кавалкаў, што засталіся, дванаццаць поўных кашоў.</verse>
				<verse number="21">А тых, што елі, было каля пяці тысячаў мужчынаў, акрамя жанчынаў і дзяцей.</verse>
				<verse number="22">І адразу змусіў Ісус вучняў Сваіх увайсьці ў човен і плысьці перш за Яго на другі бок, пакуль Ён адпусьціць натоўпы.</verse>
				<verse number="23">І, адпусьціўшы натоўпы, Ён узыйшоў на гару памаліцца насамоце; і, як надыйшоў вечар, быў там адзін.</verse>
				<verse number="24">А човен ужо быў пасярод мора, кіданы хвалямі, бо вецер быў супраціўны.</verse>
				<verse number="25">А ў чацьвёртую варту ночы пайшоў да іх Ісус, ідучы па моры.</verse>
				<verse number="26">І вучні, убачыўшы Яго, як ішоў па моры, стрывожыліся, кажучы: «Гэта здань», і ад страху закрычалі.</verse>
				<verse number="27">Ісус жа адразу загаварыў з імі, кажучы: «Будзьце пэўныя, гэта Я; ня бойцеся».</verse>
				<verse number="28">Адказваючы ж Яму, Пётар сказаў: «Госпадзе! Калі гэта Ты, загадай мне ісьці да Цябе па вадзе».</verse>
				<verse number="29">Ён жа сказаў: «Ідзі». І, выйшаўшы з чаўна, Пётар пайшоў па вадзе, ідучы да Ісуса.</verse>
				<verse number="30">Але, бачачы моцны вецер, спалохаўся і, пачаўшы тануць, закрычаў, кажучы: «Госпадзе, ратуй мяне!»</verse>
				<verse number="31">А Ісус адразу, працягнуўшы руку, схапіў яго і кажа яму: «Малаверны! Чаму ты засумняваўся?»</verse>
				<verse number="32">І калі ўвайшлі яны ў човен, вецер сьціх.</verse>
				<verse number="33">А тыя, што былі ў чаўне, падыйшоўшы, пакланіліся Яму, кажучы: «Сапраўды, Ты — Сын Божы!»</verse>
				<verse number="34">І, пераплыўшы, прыйшлі ў зямлю Генэсарэцкую.</verse>
				<verse number="35">І людзі тамтэйшыя, пазнаўшы Яго, паслалі ва ўсю ваколіцу тую, і прынесьлі да Яго ўсіх хворых.</verse>
				<verse number="36">І прасілі Яго, каб толькі дакрануцца да краю адзеньня Ягонага; і ўсе, якія дакрануліся, былі аздароўленыя.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="15">
				<verse number="1">Тады прыходзяць да Ісуса з Ерусаліму кніжнікі і фарысэі, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Чаму вучні Твае адступаюцца ад традыцыяў старэйшых? Бо ня мыюць рукі свае, калі ядуць хлеб».</verse>
				<verse number="3">Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «Чаму і вы адступаецеся ад прыказаньня Божага дзеля традыцыяў вашых?</verse>
				<verse number="4">Бо Бог загадаў, кажучы: “Шануй бацьку твайго і маці”, і: “Хто праклінае бацьку ці маці, няхай сьмерцю памрэ”.</verse>
				<verse number="5">А вы кажаце: “Калі хто скажа бацьку або маці: 'Дар [Богу] тое, чым ты ад мяне карыстаўся',</verse>
				<verse number="6">той можа і не шанаваць бацьку свайго ці маці сваю”. І вы пазбавілі сілы прыказаньне Божае дзеля традыцыяў вашых.</verse>
				<verse number="7">Крывадушнікі! Слушна прарочыў пра вас Ісая, кажучы:</verse>
				<verse number="8">“Народ гэты набліжаецца да Мяне вуснамі сваімі і губамі шануе Мяне; а сэрца іхняе трымаецца далёка ад Мяне.</verse>
				<verse number="9">Але марна пакланяюцца Мне, навучаючы вучэньняў і пастановаў чалавечых”».</verse>
				<verse number="10">І, паклікаўшы натоўп, сказаў ім: «Слухайце і разумейце:</verse>
				<verse number="11">Ня тое, што ўваходзіць у вусны, апаганьвае чалавека, але тое, што выходзіць з вуснаў, апаганьвае чалавека».</verse>
				<verse number="12">Тады вучні Ягоныя, падыйшоўшы, казалі Яму: «Ці ведаеш, што фарысэі, пачуўшы слова гэтае, згоршыліся?»</verse>
				<verse number="13">Ён жа, адказваючы, сказаў: «Усякая расьліна, якую не пасадзіў Айцец Мой Нябесны, будзе выкарчавана.</verse>
				<verse number="14">Пакіньце іх; яны — сьляпыя павадыры сьляпых; а калі сьляпы вядзе сьляпога, абодва ўваляцца ў яму».</verse>
				<verse number="15">Пётар жа, адказваючы, сказаў Яму: «Растлумач нам прыповесьць гэтую».</verse>
				<verse number="16">А Ісус сказаў: «Няўжо і вы такія няцямкія?</verse>
				<verse number="17">Ці ж яшчэ не разумееце, што ўсё, што ўваходзіць у вусны, трапляе ў жывот і выкідаецца прэч?</verse>
				<verse number="18">А тое, што выходзіць з вуснаў, — з сэрца выходзіць; гэта апаганьвае чалавека,</verse>
				<verse number="19">бо з сэрца выходзяць злыя думкі, забойствы, распуснасьць, чужалоства, крадзяжы, фальшывыя сьведчаньні, блюзьнерствы.</verse>
				<verse number="20">Гэта апаганьвае чалавека, а есьці нямытымі рукамі не апаганьвае чалавека».</verse>
				<verse number="21">І, выйшаўшы адтуль, Ісус адыйшоў у межы Тыру і Сідону.</verse>
				<verse number="22">І вось жанчына Хананейская, выйшаўшы з тых ваколіцаў, крычала Яму, кажучы: «Зьлітуйся нада мною, Госпадзе, Сыне Давідаў! Дачка мая цяжка апанаваная дэманам!»</verse>
				<verse number="23">А Ён не адказаў ёй ані слова. І вучні Ягоныя, падыйшоўшы, прасілі Яго, кажучы: «Адпусьці яе, бо яна крычыць за намі».</verse>
				<verse number="24">Ён жа, адказваючы, сказаў: «Я пасланы толькі да авечак з дому Ізраіля, якія загінулі».</verse>
				<verse number="25">А яна, прыйшоўшы, пакланілася Яму, кажучы: «Госпадзе! Дапамажы мне».</verse>
				<verse number="26">Ён жа, адказваючы, сказаў: «Ня добра ўзяць хлеб у дзяцей і кінуць сабакам».</verse>
				<verse number="27">А яна сказала: «Так, Госпадзе! Але і сабакі ядуць крошкі, якія падаюць са стала гаспадароў іхніх».</verse>
				<verse number="28">Тады, адказваючы, Ісус сказаў ёй: «О, жанчына! Вялікая вера твая; няхай станецца табе, як ты хочаш». І была аздароўленая дачка ейная з тае гадзіны.</verse>
				<verse number="29">І, перайшоўшы адтуль, прыйшоў Ісус да мора Галілейскага і, узыйшоўшы на гару, сеў там.</verse>
				<verse number="30">І падыйшлі да Яго шматлікія натоўпы, маючы з сабою кульгавых, сьляпых, нямых, калекаў і шмат іншых, і пакінулі іх ля ног Ісуса; і Ён аздаравіў іх,</verse>
				<verse number="31">так што натоўп зьдзіўляўся, бачачы, што нямыя гавораць, калекі здаравеюць, кульгавыя ходзяць і сьляпыя бачаць, і славіў Бога Ізраіля.</verse>
				<verse number="32">А Ісус, паклікаўшы вучняў Сваіх, сказаў: «Шкада Мне гэтых людзей, што ўжо тры дні са Мною і ня маюць, што есьці; і не хачу адпусьціць іх галоднымі, каб не саслабелі ў дарозе».</verse>
				<verse number="33">І кажуць Яму вучні Ягоныя: «Адкуль у нас у пустыні гэтулькі хлеба, каб накарміць гэтакі натоўп?»</verse>
				<verse number="34">І кажа ім Ісус: «Колькі маеце хлябоў?» Яны ж сказалі: «Сем, і некалькі рыбак».</verse>
				<verse number="35">І Ён загадаў натоўпам узьлегчы на зямлі.</verse>
				<verse number="36">І, узяўшы сем хлябоў і рыбы, падзякаваўшы, паламаў і даў вучням Сваім, а вучні — натоўпу.</verse>
				<verse number="37">І елі ўсе, і наеліся; і сабралі кавалкаў, што засталіся, сем кашоў поўных.</verse>
				<verse number="38">А тых, што елі, было чатыры тысячы мужчынаў, акрамя жанчынаў і дзяцей.</verse>
				<verse number="39">І, адпусьціўшы натоўп, Ён увайшоў у човен і прыйшоў у ваколіцы Магдалы.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="16">
				<verse number="1">І, падыйшоўшы, фарысэі і садукеі, спакушаючы Яго, прасілі паказаць ім знак з неба.</verse>
				<verse number="2">Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «Увечары вы кажаце: “Будзе пагода, бо неба чырвонае”.</verse>
				<verse number="3">І раніцаю: “Сёньня непагадзь, бо неба чырвонае і пахмурнае”. Крывадушнікі! Аблічча неба адрозьніваеце, а знакаў часу ня можаце?</verse>
				<verse number="4">Пакаленьне злое і чужаложнае знаку шукае, і знак ня будзе дадзены яму, апрача знаку Ёны прарока». І, пакінуўшы іх, адыйшоў.</verse>
				<verse number="5">І, перабраўшыся на другі бок, вучні Ягоныя забыліся ўзяць хлеба.</verse>
				<verse number="6">А Ісус сказаў ім: «Глядзіце, сьцеражыцеся кісьлі фарысэйскай і садукейскай».</verse>
				<verse number="7">Яны ж разважалі між сабою, кажучы: «Бо мы хлябоў ня ўзялі».</verse>
				<verse number="8">Зразумеўшы ж гэта, Ісус сказаў ім: «Чаму разважаеце між сабою, малаверы, што хлябоў ня ўзялі?</verse>
				<verse number="9">Ці яшчэ не разумееце і ня памятаеце тыя пяць хлябоў на пяць тысячаў, і колькі кашоў назьбіралі?</verse>
				<verse number="10">Ці тыя сем хлябоў на чатыры тысячы, і колькі кашоў назьбіралі?</verse>
				<verse number="11">Як не разумееце, што не наконт хлеба сказаў Я вам сьцерагчыся кісьлі фарысэйскай і садукейскай?»</verse>
				<verse number="12">Тады яны зразумелі, што Ён гаварыў ім сьцерагчыся ня кісьлі хлебнае, але навукі фарысэйскае і садукейскае.</verse>
				<verse number="13">А прыйшоўшы ў межы Цэзарэі Філіпавай, Ісус спытаўся ў вучняў Сваіх, кажучы: «Кім людзі называюць Мяне, Сына Чалавечага?»</verse>
				<verse number="14">А яны сказалі: «Адны — Янам Хрысьціцелем, другія — Ільлём, а іншыя — Ярэміем ці адным з прарокаў».</verse>
				<verse number="15">Ён кажа ім: «А вы кім Мяне называеце?»</verse>
				<verse number="16">Сымон жа Пётар, адказваючы, сказаў: «Ты — Хрыстос, Сын Бога Жывога».</verse>
				<verse number="17">І, адказваючы, Ісус сказаў яму: «Шчасьлівы ты, Сымон, сын Ёны, бо ня цела і кроў адкрылі табе гэтае, але Айцец Мой, Які ў небе.</verse>
				<verse number="18">І Я кажу табе: Ты — скала, і на гэтай скале Я збудую Царкву Маю, і брамы пекла не перамогуць яе.</verse>
				<verse number="19">І дам табе ключы Валадарства Нябеснага, і што зьвяжаш на зямлі, тое будзе зьвязана ў небе; і што разьвяжаш на зямлі, тое будзе разьвязана ў небе».</verse>
				<verse number="20">Тады загадаў Ён вучням Сваім, каб нікому не казалі, што Ён ёсьць Ісус Хрыстос.</verse>
				<verse number="21">Ад таго часу пачаў Ісус паказваць вучням Сваім, што Ён мусіць пайсьці ў Ерусалім і шмат перацярпець ад старшыняў, і першасьвятароў, і кніжнікаў, і быць забітым, і на трэці дзень уваскрэснуць.</verse>
				<verse number="22">І, адклікаўшы Яго, Пётар пачаў забараняць Яму, кажучы: «Будзь міласьцівы да Сябе, Госпадзе! Няхай ня будзе гэтага з Табою!»</verse>
				<verse number="23">Ён жа, павярнуўшыся, сказаў Пятру: «Адыйдзі ад Мяне, шатан! Ты Мне згаршэньне, бо думаеш не пра тое, што Божае, але што чалавечае».</verse>
				<verse number="24">Тады Ісус сказаў вучням Сваім: «Калі хто хоча ісьці за Мною, няхай адрачэцца ад сябе, і возьме крыж свой, і ідзе за Мною.</verse>
				<verse number="25">Бо хто хоча душу сваю выратаваць, той загубіць яе, а хто загубіць душу сваю дзеля Мяне, той знойдзе яе.</verse>
				<verse number="26">Бо якая карысьць чалавеку, калі ён здабудзе ўвесь сьвет, а душы сваёй пашкодзіць? Або што дасьць чалавек у выкуп за душу сваю?</verse>
				<verse number="27">Бо мае прыйсьці Сын Чалавечы ў славе Айца Свайго з анёламі Сваімі; і тады аддасьць кожнаму паводле ўчынкаў ягоных.</verse>
				<verse number="28">Сапраўды кажу вам: ёсьць некаторыя, што тут стаяць, якія не пакаштуюць сьмерці, пакуль ня ўбачаць Сына Чалавечага, Які ідзе ў Валадарстве Сваім».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="17">
				<verse number="1">І праз шэсьць дзён бярэ Ісус Пятра, Якуба і Яна, брата ягонага, і вядзе іх на гару высокую адных.</verse>
				<verse number="2">І Ён перамяніўся перад імі, і сьвяцілася аблічча Ягонае, як сонца, а шаты Ягоныя сталіся белыя, як сьвятло.</verse>
				<verse number="3">І вось, зьявіліся ім Майсей і Ільля, ведучы гутарку з Ім.</verse>
				<verse number="4">Адказваючы, Пётар сказаў Ісусу: «Госпадзе! Добра нам тут быць; калі хочаш, зробім тут тры намёты: Табе адзін, і Майсею адзін, і адзін Ільлі».</verse>
				<verse number="5">Калі ён яшчэ гаварыў, вось, воблака сьветлае ахінула іх; і вось, голас з воблака, які кажа: «Гэта Сын Мой улюбёны, у Якім маю ўпадабаньне; Яго слухайце».</verse>
				<verse number="6">І, пачуўшы, вучні ўпалі на аблічча сваё і моцна спужаліся.</verse>
				<verse number="7">І Ісус, падыйшоўшы, дакрануўся да іх і сказаў: «Устаньце і ня бойцеся!2</verse>
				<verse number="8">Падняўшы ж вочы свае, яны нікога ня ўбачылі, акрамя аднаго Ісуса.</verse>
				<verse number="9">І як зыходзілі яны з гары, Ісус загадаў ім, кажучы: «Нікому не кажыце пра гэты відзеж, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсьне з мёртвых».</verse>
				<verse number="10">І спыталіся ў Яго вучні Ягоныя, кажучы: «Чаму ж кніжнікі кажуць, што Ільля мусіць прыйсьці спачатку?»</verse>
				<verse number="11">А Ісус, адказваючы, сказаў ім: «Ільля сапраўды прыйдзе спачатку і направіць усё.</verse>
				<verse number="12">А Я кажу вам, што Ільля ўжо прыйшоў, і не пазналі яго, але ўчынілі з ім, як хацелі; гэтак і Сын Чалавечы мае перацярпець ад іх».</verse>
				<verse number="13">Тады вучні зразумелі, што Ён казаў ім пра Яна Хрысьціцеля.</verse>
				<verse number="14">І як прыйшлі яны да натоўпу, падыйшоў да Яго чалавек, падаючы перад ім на калені і кажучы:</verse>
				<verse number="15">«Госпадзе! Зьлітуйся над сынам маім, ён люнатык і цяжка церпіць; бо часта кідаецца ў вагонь і часта ў ваду.</verse>
				<verse number="16">І я прыводзіў яго да вучняў Тваіх, і яны не маглі аздаравіць яго».</verse>
				<verse number="17">Ісус жа, адказваючы, сказаў: «О, пакаленьне бязьвернае і сапсаванае! Дакуль буду з вамі? Дакуль буду цярпець вас? Прывядзіце яго да Мяне сюды».</verse>
				<verse number="18">І забараніў яму Ісус, і дэман выйшаў з яго, і хлопец быў аздароўлены ў тую гадзіну.</verse>
				<verse number="19">Тады вучні, падыйшоўшы да Ісуса насамоце, сказалі: «Чаму мы не маглі выгнаць яго?»</verse>
				<verse number="20">А Ісус сказаў ім: «Дзеля недаверства вашага. Бо сапраўды кажу вам: калі вы маеце веру, як гарчычнае зерне, і скажаце гары гэтай: “Перайдзі адгэтуль туды”, дык яна пяройдзе; і нішто ня будзе немагчымым для вас.</verse>
				<verse number="21">Гэты ж род выходзіць толькі праз малітву і пост».</verse>
				<verse number="22">Калі ж былі яны ў Галілеі, Ён сказаў ім: «Сын Чалавечы мае быць выдадзены ў рукі людзей,</verse>
				<verse number="23">і заб’юць Яго, і на трэці дзень Ён уваскрэсьне». І яны дужа засмуціліся.</verse>
				<verse number="24">Калі ж прыйшлі яны ў Капэрнаум, падыйшлі да Пятра зьбіральнікі дыдрахмаў і сказалі: «Настаўнік ваш ці ня дасьць дыдрахмы?»</verse>
				<verse number="25">Ён кажа: «Так». І калі ён увайшоў у дом, Ісус папярэдзіў яго, кажучы: «Як ты думаеш, Сымоне, валадары зямныя з каго бяруць мыта ці даніну, ці са сваіх сыноў, ці з чужых?»</verse>
				<verse number="26">Пётар кажа Яму: «З чужых». Сказаў яму Ісус: «Значыцца, сыны вольныя.</verse>
				<verse number="27">Але, каб нам не згаршаць іх, пайшоўшы на мора, кінь вуду, і першую рыбу, якая пападзецца, вазьмі, і, расчыніўшы ёй рот, знойдзеш статыр; узяўшы яго, аддай ім за Мяне і за сябе».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="18">
				<verse number="1">У тую гадзіну падыйшлі вучні да Ісуса, кажучы: «Дык хто большы ў Валадарстве Нябесным?»</verse>
				<verse number="2">І, паклікаўшы дзіцятка, Ісус паставіў яго пасярод іх</verse>
				<verse number="3">і сказаў: «Сапраўды кажу вам: калі не навернецеся і ня станецеся, як дзеці, ня ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае.</verse>
				<verse number="4">Дык хто панізіць сябе, як гэтае дзіця, той большы ў Валадарстве Нябесным.</verse>
				<verse number="5">І хто прыйме адно гэткае дзіцятка ў імя Маё, той Мяне прыймае.</verse>
				<verse number="6">А хто згоршыць аднаго з малых гэтых, якія вераць у Мяне, такому лепш было б, каб павесілі млынавы камень на шыю ягоную і ўтапілі яго ў глыбіні мора.</verse>
				<verse number="7">Гора сьвету ад згаршэньняў, бо патрэбна, каб прыйшлі згаршэньні; але гора таму чалавеку, праз якога прыходзіць згаршэньне.</verse>
				<verse number="8">Калі ж рука твая ці нага твая горшыць цябе, адсячы іх і кінь ад сябе: лепш табе ўвайсьці ў жыцьцё кульгавым ці калекаю, чым, маючы дзьве рукі або дзьве нагі, быць укінутым у агонь вечны.</verse>
				<verse number="9">І калі вока тваё горшыць цябе, вырві яго і кінь ад сябе: лепш табе аднавокім увайсьці ў жыцьцё, чым, маючы двое вачэй, быць укінутым у геенну вогненную.</verse>
				<verse number="10">Глядзіце, не пагарджайце ані адным з малых гэтых, бо кажу вам, што анёлы іхнія ў небе заўсёды бачаць аблічча Айца Майго Нябеснага.</verse>
				<verse number="11">Бо Сын Чалавечы прыйшоў, каб збавіць тое, што загінула.</verse>
				<verse number="12">Як вы думаеце, калі б нейкі чалавек меў сто авечак, і адна з іх заблукала, ці, пакінуўшы дзевяноста дзевяць у гарах, ня пойдзе ён шукаць тую, што заблукала?</verse>
				<verse number="13">І, калі станецца, што знойдзе яе, сапраўды кажу вам: ён узрадуецца з яе больш, чым з дзевяноста дзевяці, якія не заблукалі.</verse>
				<verse number="14">Гэтак няма волі Айца вашага, Які ў небе, каб загінуў адзін з малых гэтых.</verse>
				<verse number="15">Калі ж саграшыць супраць цябе брат твой, пайдзі і дакары яго між табою і ім адным; калі паслухаецца цябе, ты здабыў брата твайго.</verse>
				<verse number="16">Калі ж не паслухаецца, вазьмі з сабою яшчэ аднаго ці двух, каб вуснамі двух або трох сьведак змацавалася ўсякае слова.</verse>
				<verse number="17">Калі ж не пачуе, скажы царкве, а калі і царквы не пачуе, няхай будзе ён табе, як паганін і мытнік.</verse>
				<verse number="18">Сапраўды кажу вам: усё, што вы зьвяжаце на зямлі, будзе зьвязана ў небе, і што разьвяжаце на зямлі, будзе разьвязана ў небе.</verse>
				<verse number="19">Ізноў кажу вам, што калі двое з вас на зямлі згодзяцца адносна любой справы, дык што ні папросяць, станецца ім ад Айца Майго, Які ў небе.</verse>
				<verse number="20">Бо дзе двое або трое сабраныя дзеля імя Майго, там Я сярод іх».</verse>
				<verse number="21">Тады Пётар, падыйшоўшы да Яго, сказаў: «Госпадзе! Колькі разоў брат мой будзе грашыць супраць мяне, і я дарую яму? Ці да сямі разоў?»</verse>
				<verse number="22">Кажа яму Ісус: «Не кажу табе: да сямі, але да сямідзесяці разоў па сем.</verse>
				<verse number="23">Дзеля гэтага Валадарства Нябеснае падобнае да чалавека валадара, які захацеў разрахавацца са слугамі сваімі.</verse>
				<verse number="24">Калі ж пачаў ён рахавацца, прывялі да яго аднаго, які вінен быў дзесяць тысячаў талентаў.</verse>
				<verse number="25">А як ня меў што аддаць, пан ягоны загадаў прадаць яго, і жонку ягоную, і дзяцей, і ўсё, што меў, і заплаціць.</verse>
				<verse number="26">Тады слуга той, упаўшы, пакланіўся яму, кажучы: “Пане! Будзь доўгацярплівым да мяне, і ўсё табе аддам”.</verse>
				<verse number="27">Пан, зьлітаваўшыся над слугою тым, адпусьціў яго і дараваў яму пазыку.</verse>
				<verse number="28">А слуга той, выйшаўшы, знайшоў аднаго з таварышаў сваіх, які вінен быў яму сто дынараў, і, схапіўшы яго, душыў, кажучы: “Аддай мне, што вінен”.</verse>
				<verse number="29">Тады таварыш ягоны, упаўшы да ног яго, прасіў яго, кажучы: “Будзь доўгацярплівым да мяне, і ўсё аддам табе”.</verse>
				<verse number="30">А той не захацеў, але адыйшоўшы, кінуў яго ў вязьніцу, пакуль не аддасьць доўгу.</verse>
				<verse number="31">Таварышы ягоныя, убачыўшы, што сталася, вельмі засмуціліся і, прыйшоўшы, паведамілі пану свайму ўсё, што сталася.</verse>
				<verse number="32">Тады пан ягоны, паклікаўшы яго, кажа яму: “Злы слуга! Увесь твой доўг я дараваў табе, калі ты прасіў мяне.</verse>
				<verse number="33">Ці ж ня мусіў і ты зьлітавацца над таварышам тваім, як і я зьлітаваўся над табою?”</verse>
				<verse number="34">І, загневаўшыся, пан ягоны аддаў яго катам, пакуль не аддасьць яму ўсяго доўгу.</verse>
				<verse number="35">Так і Айцец Мой Нябесны ўчыніць вам, калі не даруе кожны з вас ад сэрца свайго брату свайму грахоў ягоных».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="19">
				<verse number="1">І сталася, калі скончыў Ісус словы гэтыя, выйшаў з Галілеі і прыйшоў у межы Юдэйскія на той бок Ярдану.</verse>
				<verse number="2">І пайшлі за Ім шматлікія натоўпы, і Ён аздаравіў іх там.</verse>
				<verse number="3">І падыйшлі да Яго фарысэі, спакушаючы Яго і кажучы Яму: «Ці за ўсякую віну можна чалавеку разводзіцца з жонкаю сваёю?»</verse>
				<verse number="4">Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «Ці вы не чыталі, што Той, Хто стварыў на пачатку, мужчынай і жанчынай стварыў іх?</verse>
				<verse number="5">І Ён сказаў: “Дзеля гэтага пакіне чалавек бацьку і маці, і прылепіцца да жонкі сваёй; і будуць двое адным целам”.</verse>
				<verse number="6">Так што яны ўжо ня двое, але адно цела. Вось жа, што Бог злучыў, таго чалавек няхай не разлучае».</verse>
				<verse number="7">Яны кажуць Яму: «Як тады Майсей даў прыказаньне даць разводны ліст і пакінуць яе?»</verse>
				<verse number="8">Ён кажа ім: «Майсей дзеля жорсткасьці сэрца вашага дазволіў вам разводзіцца з жонкамі вашымі, а на пачатку не было гэтак.</verse>
				<verse number="9">А Я кажу вам: хто пакіне жонку сваю не за распусту і ажэніцца з іншаю, той чужаложыць; і хто ажэніцца з разьведзенаю, чужаложыць».</verse>
				<verse number="10">Кажуць Яму вучні Ягоныя: «Калі гэткі абавязак чалавека да жонкі, не карысна жаніцца».</verse>
				<verse number="11">Ён жа сказаў ім: «Ня ўсе ўмяшчаюць слова гэтае, але каму дадзена.</verse>
				<verse number="12">Бо ёсьць скапцы, што з улоньня маці гэткімі нарадзіліся; і ёсьць скапцы, якія выпакладаныя людзьмі; і ёсьць скапцы, якія самі сябе выпакладалі дзеля Валадарства Нябеснага. Хто можа ўмясьціць, няхай умесьціць».</verse>
				<verse number="13">Тады прыносілі да Яго дзяцей, каб Ён усклаў на іх рукі і памаліўся; а вучні забаранялі ім.</verse>
				<verse number="14">А Ісус сказаў: «Пакіньце дзяцей і не забараняйце ім прыходзіць да Мяне; бо гэткіх ёсьць Валадарства Нябеснае».</verse>
				<verse number="15">І, усклаўшы на іх рукі, пайшоў адтуль.</verse>
				<verse number="16">І вось нехта, падыйшоўшы, сказаў Яму: «Настаўнік добры! Што мне зрабіць добрага, каб мець жыцьцё вечнае?»</verse>
				<verse number="17">Ён жа сказаў яму: «Чаму ты называеш Мяне добрым? Ніхто ня добры, акрамя аднаго Бога. Калі ж хочаш увайсьці ў жыцьцё, захоўвай прыказаньні».</verse>
				<verse number="18">Кажа Яму: «Якія?» Ісус жа сказаў: «Не забівай; не чужалож; не крадзі; ня сьведчы фальшыва;</verse>
				<verse number="19">шануй бацьку твайго і маці; і любі бліжняга твайго, як самога сябе».</verse>
				<verse number="20">Кажа Яму юнак: «Усё гэта я захаваў ад юнацтва майго. Чаго яшчэ мне не стае?»</verse>
				<verse number="21">Ісус мовіў яму: «Калі хочаш быць дасканалым, ідзі, прадай маёмасьць тваю і раздай убогім, і будзеш мець скарб у небе, і прыходзь, ідзі за Мною».</verse>
				<verse number="22">Пачуўшы гэтае слова, юнак адыйшоў засмучаны, бо меў вялікую маёмасьць.</verse>
				<verse number="23">А Ісус сказаў вучням Сваім: «Сапраўды кажу вам, што цяжка багатаму ўвайсьці ў Валадарства Нябеснае.</verse>
				<verse number="24">Зноў жа кажу вам: лягчэй вярблюду прайсьці праз вушка іголкі, чым багатаму ўвайсьці ў Валадарства Божае».</verse>
				<verse number="25">Пачуўшы гэтае, вучні Ягоныя надта дзівіліся, кажучы: «Хто ж тады можа быць збаўленым?»</verse>
				<verse number="26">А Ісус, паглядзеўшы, сказаў ім: «У людзей гэта немагчыма, а ў Бога ўсё магчыма».</verse>
				<verse number="27">Тады Пётар, адказваючы, сказаў Яму: «Вось, мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою; што ж будзе нам?»</verse>
				<verse number="28">А Ісус сказаў ім: «Сапраўды кажу вам, што вы, якія пайшлі за Мною, у адроджаным [сьвеце], калі Сын Чалавечы сядзе на пасадзе славы Сваёй, сядзеце на дванаццаці пасадах судзіць дванаццаць каленаў Ізраіля.</verse>
				<verse number="29">І кожны, хто пакінуў дамы, або братоў, або сёстраў, або бацьку, або маці, або жонку, або дзяцей, або палі дзеля імя Майго, атрымае ў стакроць больш і ўспадкаеміць жыцьцё вечнае.</verse>
				<verse number="30">Многія ж першыя будуць апошнімі, і апошнія — першымі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="20">
				<verse number="1">Бо Валадарства Нябеснае падобнае да чалавека гаспадара дому, які выйшаў рана раніцаю наняць работнікаў у вінаграднік свой.</verse>
				<verse number="2">І, умовіўшыся з работнікамі па дынару за дзень, паслаў іх у вінаграднік свой.</verse>
				<verse number="3">І, выйшаўшы каля трэцяе гадзіны, ён убачыў іншых, якія стаялі на рынку бяз працы.</verse>
				<verse number="4">І сказаў ім: “Ідзіце і вы ў вінаграднік мой і, што будзе справядліва, дам вам”. Яны пайшлі.</verse>
				<verse number="5">Зноў выйшаўшы каля шостае і дзявятае гадзіны, зрабіў гэтак сама.</verse>
				<verse number="6">А выйшаўшы каля адзінаццатае гадзіны, ён знайшоў іншых, якія стаялі бяз працы, і кажа ім: “Чаму вы стаіцё тут цэлы дзень бяз працы?”</verse>
				<verse number="7">Яны кажуць яму: “Ніхто нас не наняў”. Ён кажа ім: “Ідзіце і вы ў вінаграднік і, што будзе справядліва, атрымаеце”.</verse>
				<verse number="8">А як надыйшоў вечар, кажа гаспадар вінаградніку наглядчыку свайму: “Пакліч работнікаў і аддай ім плату, пачаўшы з апошніх да першых”.</verse>
				<verse number="9">І тыя, што прыйшлі каля адзінаццатае гадзіны, атрымалі па дынару.</verse>
				<verse number="10">А тыя, што прыйшлі першымі, думалі, што яны атрымаюць больш, але і яны атрымалі па дынару.</verse>
				<verse number="11">І, атрымаўшы, пачалі наракаць на гаспадара дому,</verse>
				<verse number="12">кажучы: “Гэтыя апошнія рабілі адну гадзіну, і ты зраўняў іх з намі, якія перанесьлі цяжар дня і сьпёку”.</verse>
				<verse number="13">Ён жа, адказваючы, сказаў аднаму з іх: “Дружа! Я ня крыўджу цябе. Ці ж не за дынар ты ўмовіўся са мною?</verse>
				<verse number="14">Вазьмі сваё і ідзі. А я хачу даць гэтаму апошняму тое, што і табе.</verse>
				<verse number="15">Ці ж я не магу ў сваім рабіць, што хачу? Або вока тваё злоснае, што я добры?”</verse>
				<verse number="16">Гэтак будуць апошнія першымі, і першыя — апошнімі, бо шмат пакліканых, але мала выбраных».</verse>
				<verse number="17">І, узыходзячы ў Ерусалім, Ісус дарогаю ўзяў дванаццаць вучняў Сваіх і сказаў ім:</verse>
				<verse number="18">«Вось, мы ўзыходзім у Ерусалім, і Сын Чалавечы будзе выдадзены першасьвятарам і кніжнікам, і яны асудзяць Яго на сьмерць,</verse>
				<verse number="19">і выдадуць Яго паганам на зьдзек, і бічаваньне, і ўкрыжаваньне; і на трэці дзень Ён уваскрэсьне».</verse>
				<verse number="20">Тады падыйшла да Яго маці сыноў Зэбэдэя з сынамі сваімі, кланяючыся і нечага просячы ў Яго.</verse>
				<verse number="21">Ён жа сказаў ёй: «Чаго ты хочаш?» Яна кажа Яму: «Скажы, каб гэтыя два сыны мае селі адзін праваруч Цябе, а другі — леваруч у Валадарстве Тваім».</verse>
				<verse number="22">А Ісус, адказваючы, сказаў: «Ня ведаеце, чаго просіце. Ці можаце піць келіх, які Я маю піць, і хрысьціцца хрышчэньнем, якім Я хрышчуся?» Яны кажуць Яму: «Можам».</verse>
				<verse number="23">І Ён кажа ім: «Сапраўды, келіх Мой будзеце піць і хрышчэньнем, якім Я хрышчуся, будзеце хрысьціцца, а сесьці праваруч Мяне і леваруч Мяне не магу даць вам, але каму падрыхтавана Айцом Маім».</verse>
				<verse number="24">І пачуўшы гэта, дзесяцёра абурыліся на двух братоў.</verse>
				<verse number="25">А Ісус, паклікаўшы іх, сказаў: «Вы ведаеце, што князі народаў пануюць над імі і магнаты маюць уладу над імі.</verse>
				<verse number="26">А ў вас ня гэтак мае быць, але хто хоча між вамі стацца большым, няхай будзе служыцелем вашым,</verse>
				<verse number="27">і хто хоча між вамі быць першым, няхай будзе вашым слугою,</verse>
				<verse number="28">як і Сын Чалавечы не прыйшоў, каб Яму служылі, але каб паслужыць і аддаць душу Сваю на адкупленьне многіх».</verse>
				<verse number="29">І як выходзілі яны з Ерыхону, за Ім ішоў шматлікі натоўп.</verse>
				<verse number="30">І вось, два сьляпыя, што сядзелі пры дарозе, пачуўшы, што Ісус праходзіць, закрычалі, кажучы: «Зьлітуйся над намі, Госпадзе, Сыне Давідаў!»</verse>
				<verse number="31">А натоўп сварыўся на іх, каб маўчалі; а яны яшчэ мацней закрычалі, кажучы: «Зьлітуйся над намі, Госпадзе, Сыне Давідаў!»</verse>
				<verse number="32">І, супыніўшыся, Ісус паклікаў іх і сказаў: «Чаго вы хочаце, каб Я зрабіў вам?»</verse>
				<verse number="33">Яны кажуць Яму: «Госпадзе! Каб адчыніліся вочы нашыя».</verse>
				<verse number="34">Ісус жа, зьлітаваўшыся, дакрануўся да вачэй іхніх, і адразу сталі бачыць вочы іхнія, і яны пайшлі за Ім.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="21">
				<verse number="1">І калі наблізіліся да Ерусаліму і прыйшлі да Бэтфагі на гары Аліўнай, тады Ісус паслаў двух вучняў,</verse>
				<verse number="2">кажучы ім: «Ідзіце ў мястэчка, якое перад вамі, і адразу знойдзеце асьліцу прывязаную і асьляня з ёю; адвязаўшы, прывядзіце да Мяне.</verse>
				<verse number="3">І калі хто скажа вам нешта, адкажыце, што Госпад іх патрабуе: і адразу пашле іх».</verse>
				<verse number="4">А ўсё гэтае сталася, каб споўнілася сказанае праз прарока, які кажа:</verse>
				<verse number="5">«Скажыце дачцэ Сыёну: “Вось, Валадар твой ідзе да цябе ціхі, які сядзіць на асьліцы і асьляняці, сыне пад’ярэмнай”».</verse>
				<verse number="6">Пайшоўшы, вучні зрабілі так, як загадаў ім Ісус.</verse>
				<verse number="7">Прывялі асьліцу і асьляня і ўсклалі на іх адзеньне сваё, і Ён сеў на іх.</verse>
				<verse number="8">А шматлікі натоўп пасьцілаў на дарозе адзеньне сваё, а іншыя рэзалі галіны з дрэваў і пасьцілалі на дарозе.</verse>
				<verse number="9">А натоўпы, што наперадзе і за Ім ішлі, крычалі, кажучы: «Гасанна Сыну Давіда! Дабраслаўлёны Той, Хто ідзе ў імя Госпада! Гасанна на вышынях!»</verse>
				<verse number="10">І як увайшоў Ён у Ерусалім, узварухнуўся ўвесь горад, кажучы: «Хто гэта?»</verse>
				<verse number="11">А натоўпы казалі: «Гэта Ісус, прарок з Назарэту Галілейскага».</verse>
				<verse number="12">І ўвайшоў Ісус у сьвятыню Божую, і выгнаў усіх, што продалі і куплялі ў сьвятыні, і сталы мяняльнікаў і лаўкі прадаўцоў галубоў перавярнуў.</verse>
				<verse number="13">І кажа ім: «Напісана: “Дом Мой домам малітвы будзе названы”. А вы зрабілі яго пячорай разбойнікаў».</verse>
				<verse number="14">І падыйшлі да Яго ў сьвятыні сьляпыя і кульгавыя, і Ён аздаравіў іх.</verse>
				<verse number="15">А першасьвятары і кніжнікі, убачыўшы цуды, якія Ён учыніў, і дзяцей, якія крычалі ў сьвятыні і казалі: «Гасанна Сыну Давіда!», — абурыліся</verse>
				<verse number="16">і сказалі Яму: «Ці чуеш, што яны кажуць?» А Ісус кажа ім: «Так! Ці вы ніколі не чыталі: “З вуснаў немаўлятаў і тых, што пры грудзях, Ты ўчыніў хвалу?”»</verse>
				<verse number="17">І, пакінуўшы іх, выйшаў з гораду да Бэтаніі, і правёў там ноч.</verse>
				<verse number="18">А раніцою, вяртаючыся ў горад, адчуў голад.</verse>
				<verse number="19">І, убачыўшы пры дарозе адно дрэва фігавае, падыйшоў да яго, і нічога не знайшоў на ім, акрамя адной лістоты, і кажа да яго: «Няхай больш ня будзе з цябе плоду да веку». І адразу ж засохла дрэва фігавае.</verse>
				<verse number="20">І, убачыўшы гэта, вучні зьдзівіліся, кажучы: «Як гэта адразу ж засохла дрэва фігавае?»</verse>
				<verse number="21">А Ісус, адказваючы, сказаў ім: «Сапраўды кажу вам: калі вы будзеце мець веру і ня будзеце сумнявацца, ня толькі зробіце тое, што з дрэвам фігавым, але калі і гары гэтай скажаце: “Будзь узятая і кінутая ў мора”, — станецца.</verse>
				<verse number="22">І ўсё, што будзеце прасіць у малітве з вераю, атрымаеце».</verse>
				<verse number="23">І калі прыйшоў Ён у сьвятыню, падыйшлі да Яго, калі Ён вучыў, першасьвятары і старшыні народу, кажучы: «Якою ўладаю Ты гэта робіш? І хто Табе даў гэтую ўладу?»</verse>
				<verse number="24">А Ісус, адказваючы, сказаў ім: «Спытаюся і Я ў вас адно слова; калі на гэта скажаце Мне, і Я вам скажу, якою ўладаю раблю гэта.</verse>
				<verse number="25">Хрышчэньне Яна адкуль было: з неба ці ад людзей?» Яны ж разважалі між сабою, кажучы: «Калі скажам: “З неба”, — Ён скажа нам: “Чаму ж вы не паверылі яму?”</verse>
				<verse number="26">А калі скажам: “Ад людзей”, — баімся натоўпу, бо ўсе маюць Яна за прарока».</verse>
				<verse number="27">І, адказваючы, сказалі Ісусу: «Ня ведаем». І Ён сказаў ім: «І Я вам не скажу, якою ўладаю гэтае раблю.</verse>
				<verse number="28">А як вы думаеце: чалавек меў двух дзяцей, і ён, падыйшоўшы да першага, сказаў: “Дзіцятка, ідзі сёньня працаваць у вінаграднік мой”.</verse>
				<verse number="29">Той жа, адказваючы, сказаў: “Не хачу”, а пасьля, пакаяўшыся, пайшоў.</verse>
				<verse number="30">І, падыйшоўшы да другога, ён сказаў тое самае. Той, адказваючы, сказаў: “Іду, пане”, і не пайшоў.</verse>
				<verse number="31">Каторы з двух выканаў волю бацькі?» Кажуць Яму: «Першы». Кажа ім Ісус: «Сапраўды кажу вам, што мытнікі і распусьніцы ідуць наперадзе вас у Валадарства Божае.</verse>
				<verse number="32">Бо прыйшоў да вас Ян шляхам праведнасьці, і вы не паверылі яму, а мытнікі і распусьніцы паверылі яму; вы ж, бачачы гэтае, не пакаяліся пасьля, каб паверыць яму.</verse>
				<verse number="33">Паслухайце другую прыповесьць: быў нейкі чалавек, гаспадар дому, які пасадзіў вінаграднік, і абгарадзіў яго плотам, і выкапаў у ім тоўчню, і пабудаваў вежу, і здаў яго вінаградарам, і выехаў.</verse>
				<verse number="34">Калі ж наблізіўся час пладоў, ён паслаў слугаў сваіх да вінаградараў узяць плады свае.</verse>
				<verse number="35">І схапілі вінаградары слугаў ягоных, аднаго зьбілі, другога забілі, а іншага ўкаменавалі.</verse>
				<verse number="36">Зноў паслаў ён іншых слугаў, больш, чым раней; і з імі зрабілі тое самае.</verse>
				<verse number="37">Нарэшце паслаў да іх сына свайго, кажучы: “Пасаромеюцца сына майго”.</verse>
				<verse number="38">А вінаградары, убачыўшы сына, сказалі адзін аднаму: “Гэта спадкаемца! Хадзем, заб’ем яго і атрымаем спадчыну ягоную”.</verse>
				<verse number="39">І, схапіўшы яго, выгналі вон з вінаградніку і забілі.</verse>
				<verse number="40">Калі ж прыйдзе гаспадар вінаградніку, што зробіць ён з гэтымі вінаградарамі?»</verse>
				<verse number="41">Кажуць Яму: «Ліхадзеяў гэтых жорстка выгубіць, а вінаграднік здасьць іншым вінаградарам, якія будуць аддаваць яму плады ў свой час».</verse>
				<verse number="42">Кажа ім Ісус: «Няўжо вы ніколі не чыталі ў Пісаньні: “Камень, які адкінулі будаўнікі, стаўся галавою вугла. Ад Госпада гэта сталася, і дзіўна ў вачах нашых”.</verse>
				<verse number="43">Дзеля гэтага кажу вам, што будзе забранае ў вас Валадарства Божае і дадзена будзе народу, які ўчыняе плады ягоныя.</verse>
				<verse number="44">І той, хто ўпадзе на гэты камень, разаб’ецца; а на каго ён упадзе, таго раздушыць».</verse>
				<verse number="45">І, пачуўшы прыповесьці Ягоныя, першасьвятары і фарысэі зразумелі, што Ён гаворыць пра іх.</verse>
				<verse number="46">І, шукаючы ўзяць Яго, збаяліся натоўпаў, таму што яны мелі Яго за прарока.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="22">
				<verse number="1">І, адказваючы, Ісус зноў гаварыў з імі ў прыповесьцях, кажучы:</verse>
				<verse number="2">«Валадарства Нябеснае падобнае да чалавека валадара, які справіў вясельле для сына свайго.</verse>
				<verse number="3">І ён паслаў слугаў сваіх клікаць пакліканых на вясельле; і тыя не хацелі прыйсьці.</verse>
				<verse number="4">Зноў паслаў ён іншых слугаў, кажучы: “Скажыце пакліканым: Вось, я падрыхтаваў бяседу маю, валы мае і, што ўкормлена, зарэзаны, і ўсё падрыхтавана. Прыходзьце на вясельле”.</verse>
				<verse number="5">А яны, ня дбаючы на тое, пайшлі, хто на поле сваё, а хто да свайго гандлю.</verse>
				<verse number="6">А іншыя, узяўшы слугаў ягоных, зьняважылі іх і забілі.</verse>
				<verse number="7">Пачуўшы пра гэтае, валадар загневаўся і, паслаўшы жаўнераў сваіх, выгубіў забойцаў тых, і горад іхні спаліў.</verse>
				<verse number="8">Тады кажа ён слугам сваім: “Сапраўды, вясельле падрыхтаванае, але пакліканыя не былі вартыя.</verse>
				<verse number="9">Дык пайдзіце на ростані дарог, і ўсіх, каго знойдзеце, клічце на вясельле”.</verse>
				<verse number="10">І слугі тыя, выйшаўшы на дарогі, сабралі ўсіх, каго толькі знайшлі, злых і добрых; і на вясельлі было поўна гасьцей.</verse>
				<verse number="11">Увайшоўшы ж пабачыць тых, што ўзьлягалі, валадар убачыў там чалавека, не апранутага ў вясельнае адзеньне,</verse>
				<verse number="12">і кажа яму: “Дружа, як ты ўвайшоў сюды, ня маючы вясельнага адзеньня?” Той жа маўчаў.</verse>
				<verse number="13">Тады сказаў валадар слугам: “Зьвязаўшы яму рукі і ногі, вазьміце яго і ўкіньце ў цемру вонкавую; там будзе плач і скрыгат зубоў.</verse>
				<verse number="14">Бо шмат пакліканых, але мала выбраных”».</verse>
				<verse number="15">Тады, пайшоўшы, фарысэі зрабілі нараду, як злавіць Яго ў словах.</verse>
				<verse number="16">І пасылаюць да Яго вучняў сваіх з ірадыянамі, кажучы: «Настаўнік! Мы ведаем, што Ты праўдзівы і пра шлях Божы паводле праўды навучаеш, і не дагаджаеш нікому, бо не глядзіш на аблічча людзей.</verse>
				<verse number="17">Дык скажы нам, як Ты думаеш, ці належыцца даваць даніну цэзару, ці не?»</verse>
				<verse number="18">А Ісус, разумеючы зласьлівасьць іхнюю, сказаў: «Чаму спакушаеце Мяне, крывадушнікі?</verse>
				<verse number="19">Пакажыце Мне манэту для даніны». Яны ж прынесьлі Яму дынар.</verse>
				<verse number="20">І кажа ім: «Чый гэта вобраз і надпіс?»</verse>
				<verse number="21">Кажуць Яму: «Цэзара». Тады кажа ім: «Дык аддавайце тое, што цэзара, цэзару, а што Божае, — Богу».</verse>
				<verse number="22">І, пачуўшы гэта, яны зьдзівіліся, і, пакінуўшы Яго, адыйшлі.</verse>
				<verse number="23">У той дзень падыйшлі да Яго садукеі, якія кажуць, што няма ўваскрасеньня, і спыталіся ў Яго:</verse>
				<verse number="24">«Настаўнік, Майсей сказаў: “Калі хто памрэ, ня маючы дзяцей, брат ягоны няхай возьме жонку ягоную і адновіць насеньне брату свайму”.</verse>
				<verse number="25">Было ж у нас сем братоў, і першы, ажаніўшыся, памёр і, ня маючы насеньня, пакінуў жонку сваю брату свайму.</verse>
				<verse number="26">Таксама і другі, і трэці, аж да сёмага.</verse>
				<verse number="27">Пасьля ўсіх памерла і жонка.</verse>
				<verse number="28">Дык пры ўваскрасеньні якога з сямі будзе яна жонкаю? Бо ўсе мелі яе».</verse>
				<verse number="29">Адказваючы, Ісус сказаў ім: «Вы памыляецеся, ня ведаючы ані Пісаньня, ані моцы Божае.</verse>
				<verse number="30">Бо пры ўваскрасеньні ані жэняцца, ані замуж выходзяць, але будуць як анёлы Божыя ў небе.</verse>
				<verse number="31">А наконт уваскрасеньня мёртвых, ці не чыталі вы сказанага вам Богам, Які кажа:</verse>
				<verse number="32">“Я — Бог Абрагама, і Бог Ісаака, і Бог Якуба!” Бог ня ёсьць Бог мёртвых, але жывых».</verse>
				<verse number="33">І, пачуўшы, натоўпы дзівіліся з навукі Ягонай.</verse>
				<verse number="34">А фарысэі, пачуўшы, што Ён прымусіў змоўкнуць садукеяў, сабраліся супраць Яго.</verse>
				<verse number="35">І спытаўся адзін з іх, законьнік, спакушаючы Яго і кажучы:</verse>
				<verse number="36">«Настаўнік, якое найбольшае прыказаньне ў Законе?»</verse>
				<verse number="37">А Ісус сказаў яму: «“Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім разуменьнем тваім”.</verse>
				<verse number="38">Гэта ёсьць першае і найбольшае прыказаньне.</verse>
				<verse number="39">Другое ж падобнае да яго: “Любі бліжняга свайго, як самога сябе”.</verse>
				<verse number="40">На гэтых двух прыказаньнях трымаецца ўвесь Закон і Прарокі».</verse>
				<verse number="41">А ў фарысэяў, якія сабраліся, Ісус спытаўся,</verse>
				<verse number="42">кажучы: «Што вы думаеце пра Хрыста? Чый Ён Сын?» Кажуць Яму: «Давіда».</verse>
				<verse number="43">Кажа ім: «Як жа Давід у Духу называе Яго Госпадам, кажучы:</verse>
				<verse number="44">“Сказаў Госпад Госпаду майму: Сядзь праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх як падножжа ног Тваіх”.</verse>
				<verse number="45">Дык калі Давід называе Яго Госпадам, як жа Ён — сын ягоны?»</verse>
				<verse number="46">І ніхто ня змог адказаць Яму ані слова; і з таго дня ніхто ўжо не адважваўся пытацца ў Яго.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="23">
				<verse number="1">Тады Ісус прамовіў да натоўпаў і вучняў Сваіх,</verse>
				<verse number="2">кажучы: «На Майсеевай лаве паселі кніжнікі і фарысэі.</verse>
				<verse number="3">Дык усё, што скажуць вам захоўваць, захоўвайце і рабіце, але не рабіце паводле ўчынкаў іхніх, бо яны кажуць і ня робяць.</verse>
				<verse number="4">Бо яны вяжуць цяжары цяжкія і невыносныя і ўскладаюць на плечы людзям, а самі пальцам сваім ня хочуць зрушыць іх.</verse>
				<verse number="5">Усе ж учынкі свае яны робяць, каб бачылі іх людзі; пашыраюць філяктэрыі свае і павялічваюць крысо шатаў сваіх,</verse>
				<verse number="6">і любяць першыя месцы на вячэрах і першыя месцы ў сынагогах,</verse>
				<verse number="7">і вітаньні на рынку, і каб людзі называлі іх: “Раббі, раббі!”</verse>
				<verse number="8">А вы не называйцеся “раббі”, бо адзін у вас Настаўнік — Хрыстос, а ўсе вы — браты.</verse>
				<verse number="9">І айцом сабе не называйце [нікога] на зямлі, бо адзін у вас Айцец, Які ў небе.</verse>
				<verse number="10">І не называйцеся настаўнікамі, бо адзін у вас Настаўнік — Хрыстос.</verse>
				<verse number="11">А большы з вас няхай будзе вам за слугу.</verse>
				<verse number="12">Усякі ж, хто ўзвысіць сябе, паніжаны будзе, а хто паніжае сябе, будзе ўзвышаны.</verse>
				<verse number="13">Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што зачыняеце Валадарства Нябеснае перад людзьмі; бо самі не ўваходзіце, і тым, што ўваходзяць, не дазваляеце ўвайсьці.</verse>
				<verse number="14">Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што аб’ядаеце дамы ўдоваў і дзеля віду доўга моліцеся; за гэта атрымаеце цяжэйшы прысуд.</verse>
				<verse number="15">Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што абыходзіце мора і сухмень, каб зрабіць хоць аднаго празэлітам, і, калі станецца, робіце яго сынам геенны, удвая [горшым] за вас.</verse>
				<verse number="16">Гора вам, павадыры сьляпыя, якія кажаце: “Калі хто прысягне бажніцаю, гэта нічога, а калі хто прысягне золатам бажніцы, дык вінен”.</verse>
				<verse number="17">Дурныя і сьляпыя! Бо што большае: золата або бажніца, якая асьвячае золата?</verse>
				<verse number="18">І: “Калі хто прысягне ахвярнікам, гэта нічога, а калі хто прысягне дарам, які на ім, дык вінен”.</verse>
				<verse number="19">Дурныя і сьляпыя! Бо што большае: дар або ахвярнік, які асьвячае дар?</verse>
				<verse number="20">Дык той, хто прысягае ахвярнікам, прысягае і ім, і ўсім, што на ім;</verse>
				<verse number="21">і хто прысягае бажніцаю, прысягае ёю і Тым, Хто жыве ў ёй;</verse>
				<verse number="22">і хто прысягае небам, прысягае пасадам Божым і Тым, Хто сядзіць на ім.</verse>
				<verse number="23">Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што даяцё дзесяціну з мяты, аніжу і кмену, і пакінулі найважнейшае ў Законе: суд, і міласэрнасьць, і веру; гэтае трэба было рабіць, і таго не пакідаць.</verse>
				<verse number="24">Павадыры сьляпыя, якія адцэджваеце камара, а глытаеце вярблюда!</verse>
				<verse number="25">Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што ачышчаеце звонку келіх і місу, а ўнутры яны напоўненыя рабункам і непаўстрыманасьцю.</verse>
				<verse number="26">Фарысэй сьляпы, ачысьці перш знутры келіх і місу, каб і звонку сталіся чыстымі.</verse>
				<verse number="27">Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што падобныя да магілаў павапленых, якія звонку выглядаюць прыгожымі, а ўнутры напоўненыя косткамі мёртвых і ўсялякай нячыстасьцю.</verse>
				<verse number="28">Гэтак і вы звонку выглядаеце людзям праведнымі, а ўнутры поўныя крывадушнасьці і беззаконьня.</verse>
				<verse number="29">Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што будуеце магілы прарокам і аздабляеце надмагільлі праведнікаў,</verse>
				<verse number="30">і кажаце: “Калі б мы былі ў дні бацькоў нашых, не былі б супольнікамі іхнімі ў крыві прарокаў”.</verse>
				<verse number="31">Так што вы самі сьведчыце, што вы — сыны тых, якія забівалі прарокаў.</verse>
				<verse number="32">Дапаўняйце ж меру бацькоў вашых.</verse>
				<verse number="33">Зьмеі, спараджэньні яхідны, як уцячэце вы асуджэньня ў геенну?</verse>
				<verse number="34">Вось, дзеля гэтага Я пасылаю да вас прарокаў, і мудрых, і кніжнікаў; і вы адных заб’яцё і ўкрыжуеце, і іншых будзеце біць у сынагогах вашых і гнаць з горада ў горад.</verse>
				<verse number="35">Няхай жа прыйдзе на вас уся кроў праведная, пралітая на зямлі, ад крыві Абэля праведнага да крыві Захарыі, сына Барахіі, якога вы забілі між бажніцаю і ахвярнікам.</verse>
				<verse number="36">Сапраўды кажу вам, што ўсё гэтае прыйдзе на пакаленьне гэтае.</verse>
				<verse number="37">Ерусалім, Ерусалім, які забіваеш прарокаў і камянуеш пасланых да цябе! Колькі разоў хацеў Я сабраць дзяцей тваіх, як птушка зьбірае птушанят сваіх пад крылы, і вы не захацелі.</verse>
				<verse number="38">Вось, пакідаецца вам дом ваш пусты.</verse>
				<verse number="39">Бо кажу вам: ня будзеце бачыць Мяне ад сёньня, пакуль ня скажаце: “Дабраслаўлёны Той, Хто ідзе ў імя Госпада”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="24">
				<verse number="1">І, выйшаўшы, Ісус ішоў ад сьвятыні; і падыйшлі вучні Ягоныя, каб паказаць Яму пабудовы сьвятыні.</verse>
				<verse number="2">А Ісус сказаў ім: «Ці бачыце ўсё гэтае? Сапраўды кажу вам: не застанецца тут камяня на камяні, які б ня быў зруйнаваны».</verse>
				<verse number="3">А калі сядзеў Ён на гары Аліўнай, падыйшлі да Яго вучні насамоце, кажучы: «Скажы нам, калі гэта будзе, і які знак Твайго прыйсьця і сканчэньня веку?»</verse>
				<verse number="4">І, адказваючы, Ісус сказаў ім: «Глядзіце, каб ніхто не падмануў вас,</verse>
				<verse number="5">бо многія прыйдуць пад імем Маім, кажучы: “Я — Хрыстос”, — і шмат каго падмануць.</verse>
				<verse number="6">Маеце чуць пра войны і чуткі ваенныя. Глядзіце, не трывожцеся, бо ўсё гэта мусіць стацца, але гэта яшчэ не канец.</verse>
				<verse number="7">Бо паўстане народ на народ і валадарства на валадарства; і будуць голад, і пошасьці, і землятрусы месцамі.</verse>
				<verse number="8">А ўсё гэтае — пачатак мукаў.</verse>
				<verse number="9">Тады будуць выдаваць вас на пакуты і забіваць вас, і зьненавідзяць вас усе народы за імя Маё.</verse>
				<verse number="10">І тады згоршацца многія; і будуць выдаваць адзін аднаго, і ненавідзець адзін аднаго.</verse>
				<verse number="11">І многія фальшывыя прарокі паўстануць, і падмануць многіх.</verse>
				<verse number="12">І дзеля памнажэньня беззаконьня ў многіх асьцюдзянее любоў.</verse>
				<verse number="13">А хто вытрывае да канца, будзе збаўлены.</verse>
				<verse number="14">І будзе абвешчанае гэтае Эвангельле Валадарства па ўсім сьвеце на сьведчаньне ўсім народам, і тады прыйдзе канец.</verse>
				<verse number="15">Дык калі ўбачыце агіду спусташэньня, пра якую сказаў Данііл прарок, што паўстане на месцы сьвятым, — хто чытае, няхай зразумее, —</verse>
				<verse number="16">тады тыя, што ў Юдэі, няхай бягуць у горы,</verse>
				<verse number="17">хто на даху, няхай не зыходзіць узяць што з дому свайго,</verse>
				<verse number="18">і хто ў полі, няхай не варочаецца назад узяць адзеньне сваё.</verse>
				<verse number="19">Гора ж тым, якія цяжарныя і якія кормяць грудзьмі, у тыя дні.</verse>
				<verse number="20">Маліцеся ж, каб ня сталіся ўцёкі вашыя зімою або ў суботу.</verse>
				<verse number="21">Бо тады будзе вялікі прыгнёт, якога не было ад пачатку сьвету аж дагэтуль, і ня будзе.</verse>
				<verse number="22">І калі б не былі скарочаныя тыя дні, не было б збаўленае ніводнае цела, але дзеля выбраных будуць скарочаныя тыя дні.</verse>
				<verse number="23">Тады, калі хто скажа вам: “Вось, тут Хрыстос, ці там”, — ня верце.</verse>
				<verse number="24">Бо паўстануць фальшывыя хрысты і фальшывыя прарокі і дадуць вялікія знакі і цуды, каб падмануць, калі магчыма, і выбраных.</verse>
				<verse number="25">Вось, Я наперад сказаў вам.</verse>
				<verse number="26">Дык, калі скажуць вам: “Вось, Ён у пустыні”, — не выходзьце; “Вось, Ён у пакоях”, — ня верце.</verse>
				<verse number="27">Бо, як бліскавіца выходзіць з усходу і сьвеціць да захаду, так будзе і прыйсьце Сына Чалавечага.</verse>
				<verse number="28">Бо дзе мёртвае цела, там зьбяруцца і арлы.</verse>
				<verse number="29">А адразу пасьля прыгнёту дзён тых сонца зацьмее, і месяц ня дасьць сьвятла свайго, і зоркі ўпадуць з неба, і сілы нябесныя захістаюцца.</verse>
				<verse number="30">І тады зьявіцца знак Сына Чалавечага ў небе, і тады заплачуць усе калены зямлі і ўгледзяць Сына Чалавечага, Які ідзе на аблоках нябесных з сілаю і славаю вялікаю.</verse>
				<verse number="31">І пашле Ён анёлаў Сваіх з гучным голасам трубным, і зьбяруць яны выбраных Ягоных ад чатырох вятроў, ад краю неба да краю яго.</verse>
				<verse number="32">У дрэва фігавага навучыцеся прыповесьці: калі ўжо галінка ягоная робіцца мяккаю і пускае лісты, ведаеце, што блізка лета.</verse>
				<verse number="33">Гэтак і вы, калі ўбачыце ўсё гэтае, ведайце, што блізка, у дзьвярах.</verse>
				<verse number="34">Сапраўды кажу вам: не праміне пакаленьне гэтае, як усё гэта станецца.</verse>
				<verse number="35">Неба і зямля прамінуць; а словы Мае не прамінуць.</verse>
				<verse number="36">А пра дзень той і гадзіну ніхто ня ведае, нават анёлы, якія ў небе, а толькі Айцец Мой адзін.</verse>
				<verse number="37">Але, як было ў дні Ноя, так будзе і ў прыйсьце Сына Чалавечага.</verse>
				<verse number="38">Бо як было ў дні перад патопам: елі, пілі, жаніліся і замуж выходзілі, аж да таго дня, як увайшоў Ной у каўчэг,</verse>
				<verse number="39">і не разумелі, пакуль не прыйшоў патоп і не забраў усіх, так будзе і ў прыйсьце Сына Чалавечага.</verse>
				<verse number="40">Тады будуць двое ў полі: адзін бярэцца, а другі пакідаецца.</verse>
				<verse number="41">Дзьве, якія мелюць у жорнах: адна бярэцца, а другая пакідаецца.</verse>
				<verse number="42">Дык чувайце, бо ня ведаеце, у якую гадзіну Госпад ваш прыйдзе.</verse>
				<verse number="43">Вы ж разумееце тое, што, калі б ведаў гаспадар дому, у якую варту прыйдзе злодзей, чуваў бы і не дапусьціў падкапаць дом свой.</verse>
				<verse number="44">Дзеля гэтага і вы будзьце падрыхтаваныя, бо Сын Чалавечы прыйдзе ў гадзіну, у якую ня думаеце.</verse>
				<verse number="45">Хто такі верны і мудры слуга, якога пан ягоны паставіў над хатнімі сваімі даваць ім ежу ў свой час?</verse>
				<verse number="46">Шчасьлівы той слуга, якога пан ягоны, прыйшоўшы, знойдзе, што робіць гэтак.</verse>
				<verse number="47">Сапраўды кажу вам, што над усёю маёмасьцю сваёю паставіць яго.</verse>
				<verse number="48">А калі скажа той злы слуга ў сэрцы сваім: “Марудзіць прыйсьці пан мой”, —</verse>
				<verse number="49">і пачне біць таварышаў сваіх, таксама есьці і піць з п’яніцамі, —</verse>
				<verse number="50">прыйдзе пан слугі таго ў дзень, у які ён не чакае, і ў гадзіну, у якую ня ведае,</verse>
				<verse number="51">і адлучыць яго, і ўчыніць яму адзін лёс з крывадушнікамі; там будзе плач і скрыгат зубоў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="25">
				<verse number="1">Тады падобнае будзе Валадарства Нябеснае да дзесяці дзяўчынаў, якія, узяўшы лямпы свае, выйшлі насустрач жаніху.</verse>
				<verse number="2">А пяць з іх былі мудрыя, і пяць — дурныя.</verse>
				<verse number="3">Тыя, што былі дурныя, узяўшы лямпы свае, ня ўзялі з сабою алею.</verse>
				<verse number="4">А мудрыя ўзялі алей у пасудзінах сваіх разам з лямпамі сваімі.</verse>
				<verse number="5">А як жаніх замарудзіў, задрамалі ўсе і паснулі.</verse>
				<verse number="6">А сярод ночы ўзьняўся крык: “Вось, жаніх ідзе, выходзьце насустрач яму!”</verse>
				<verse number="7">Тады ўсталі ўсе тыя дзяўчыны і направілі лямпы свае.</verse>
				<verse number="8">Дурныя ж сказалі мудрым: “Дайце нам вашага алею, бо лямпы нашыя згасаюць”.</verse>
				<verse number="9">А мудрыя адказалі, кажучы: “Каб хапіла і нам, і вам, ідзіце лепш да прадаўцоў і купіце сабе”.</verse>
				<verse number="10">Калі ж пайшлі яны купляць, прыйшоў жаніх, і падрыхтаваныя ўвайшлі з ім на вясельле, і дзьверы былі зачыненыя.</verse>
				<verse number="11">А пасьля прыходзяць і другія дзяўчыны, кажучы: “Пане, пане! Адчыні нам!”</verse>
				<verse number="12">Ён жа, адказваючы, сказаў: “Сапраўды кажу вам: ня ведаю вас”.</verse>
				<verse number="13">Дык чувайце, бо ня ведаеце ані дня, ані гадзіны, у якую прыйдзе Сын Чалавечы.</verse>
				<verse number="14">Бо, як чалавек, выяжджаючы, паклікаў слугаў сваіх і даў ім маёмасьць сваю.</verse>
				<verse number="15">І аднаму даў пяць талентаў, а іншаму — два, а іншаму — адзін; кожнаму паводле сілы ягонай, і адразу выехаў.</verse>
				<verse number="16">Той, які ўзяў пяць талентаў, пайшоўшы, працаваў з імі і прыдбаў другіх пяць талентаў.</verse>
				<verse number="17">Гэтаксама і той, [які ўзяў] два, прыдбаў і другія два.</verse>
				<verse number="18">А той, які ўзяў адзін, адыйшоўшы, закапаў яго ў зямлю, і схаваў срэбра пана свайго.</verse>
				<verse number="19">Праз доўгі час прыходзіць пан слугаў тых і рахуецца з імі.</verse>
				<verse number="20">І, падыйшоўшы, той, які ўзяў пяць талентаў, прынёс другія пяць талентаў, кажучы: “Пане, пяць талентаў ты даў мне; вось другія пяць талентаў я прыдбаў на іх”.</verse>
				<verse number="21">А пан ягоны мовіў яму: “Добра, добры і верны слуга! У малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю; увайдзі ў радасьць пана твайго”.</verse>
				<verse number="22">Падыйшоўшы, той, які ўзяў два таленты, сказаў: “Пане, два таленты ты мне даў, вось, другія два таленты я прыдбаў на іх”.</verse>
				<verse number="23">Мовіў яму пан ягоны: “Добра, добры і верны слуга! У малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю; увайдзі ў радасьць пана твайго”.</verse>
				<verse number="24">А той, які ўзяў адзін талент, падыйшоўшы, сказаў: “Пане, я ведаю цябе, што ты — чалавек жорсткі, які жне, дзе ня сеяў, і зьбірае, дзе не рассыпаў.</verse>
				<verse number="25">І, збаяўшыся, я пайшоў і схаваў талент твой у зямлю: вось, трымай тваё”.</verse>
				<verse number="26">Адказваючы, пан ягоны сказаў яму: “Злы слуга і лянівы! Ты ведаў, што я жну, дзе ня сеяў, і зьбіраю, дзе не рассыпаў.</verse>
				<verse number="27">Дык мусіў ты аддаць срэбра маё мянялам; і я, прыйшоўшы, атрымаў бы сваё з прыбыткам.</verse>
				<verse number="28">Дык вазьміце ў яго талент і дайце таму, які мае дзесяць талентаў.</verse>
				<verse number="29">Бо ўсякаму, хто мае, будзе дадзена і памножыцца, а ў таго, хто ня мае, і тое, што мае, будзе ўзята ў яго.</verse>
				<verse number="30">А нягоднага слугу кіньце ў цемру вонкавую; там будзе плач і скрыгат зубоў”.</verse>
				<verse number="31">А калі прыйдзе Сын Чалавечы ў славе Сваёй, і ўсе сьвятыя анёлы з Ім, тады Ён сядзе на пасадзе славы Сваёй.</verse>
				<verse number="32">І будуць сабраныя перад Ім усе народы; і Ён аддзеліць адных ад другіх, як пастух аддзяляе авечак ад казлоў.</verse>
				<verse number="33">І паставіць авечак праваруч Сябе, а казлоў — леваруч.</verse>
				<verse number="34">Тады скажа Валадар тым, якія праваруч Яго: “Ідзіце, дабраслаўлёныя Айцом Маім, вазьміце ў спадчыну Валадарства, падрыхтаванае вам ад заснаваньня сьвету.</verse>
				<verse number="35">Бо Я быў галодны, і вы далі Мне есьці; Я смагнуў, і вы напаілі Мяне; быў чужынцам, і вы прынялі Мяне,</verse>
				<verse number="36">быў голы, і вы апранулі Мяне; быў хворы, і вы адведалі Мяне; быў у вязьніцы, і вы прыйшлі да Мяне”.</verse>
				<verse number="37">Тады адкажуць Яму праведнікі, кажучы: “Госпадзе! Калі мы бачылі Цябе галодным і накармілі, ці сасьмяглым і напаілі?</verse>
				<verse number="38">Калі ж мы бачылі Цябе чужынцам і прынялі, ці голым і апранулі?</verse>
				<verse number="39">Калі ж мы бачылі Цябе хворым, ці ў вязьніцы, і прыйшлі да Цябе?”</verse>
				<verse number="40">І, адказваючы, Валадар скажа ім: “Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі”.</verse>
				<verse number="41">Тады скажа Ён і тым, якія леваруч: “Ідзіце ад Мяне, праклятыя, у агонь вечны, падрыхтаваны д’яблу і анёлам ягоным.</verse>
				<verse number="42">Бо Я быў галодны, і вы не далі Мне есьці; смагнуў, і вы не напаілі Мяне;</verse>
				<verse number="43">быў чужынцам, і вы не прынялі Мяне; быў голы, і вы не апранулі Мяне; быў хворы і ў вязьніцы, і вы не адведалі Мяне”.</verse>
				<verse number="44">Тады і яны адкажуць Яму, кажучы: “Госпадзе, калі мы бачылі Цябе галодным, ці сасьмяглым, ці чужынцам, ці голым, ці хворым, ці ў вязьніцы, і не паслужылі Табе?”</verse>
				<verse number="45">Тады адкажа Ён ім, кажучы: “Сапраўды кажу вам: тое, што вы не зрабілі аднаму з гэтых меншых, Мне не зрабілі”.</verse>
				<verse number="46">І пойдуць гэтыя на пакараньне вечнае, а праведнікі — у жыцьцё вечнае».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="26">
				<verse number="1">І сталася, калі Ісус скончыў усе гэтыя словы, сказаў вучням Сваім:</verse>
				<verse number="2">«Вы ведаеце, што праз два дні будзе Пасха, і Сын Чалавечы будзе выдадзены на ўкрыжаваньне».</verse>
				<verse number="3">Тады сабраліся першасьвятары, і кніжнікі, і старшыні народу на падворак першасьвятара на імя Каяфа.</verse>
				<verse number="4">І радзіліся яны, каб узяць Ісуса подступам і забіць.</verse>
				<verse number="5">Але казалі: «Ня ў сьвята, каб ня сталася замяшаньня ў народзе».</verse>
				<verse number="6">А Ісус быў у Бэтаніі, у доме Сымона пракажонага.</verse>
				<verse number="7">Падыйшла да Яго жанчына, якая мела алябастравы збанок міра шматкаштоўнага, і выліла на галаву Ягоную, калі Ён узьлягаў.</verse>
				<verse number="8">Убачыўшы гэта, вучні Ягоныя абурыліся, кажучы: «Навошта гэткае марнаваньне?</verse>
				<verse number="9">Бо можна было добра прадаць гэтае міра і раздаць убогім».</verse>
				<verse number="10">А Ісус, зразумеўшы гэта, сказаў ім: «Што робіце прыкрасьць жанчыне? Бо яна добры ўчынак зрабіла дзеля Мяне.</verse>
				<verse number="11">Бо ўбогіх заўсёды маеце з сабою, а Мяне не заўсёды маеце.</verse>
				<verse number="12">Бо выліўшы міра гэтае на цела Маё, яна ўчыніла гэта на пахаваньне Маё.</verse>
				<verse number="13">Сапраўды кажу вам: дзе толькі будзе абвешчана Эвангельле гэтае ва ўсім сьвеце, будзе сказана і пра тое, што яна зрабіла, на ўспамін пра яе».</verse>
				<verse number="14">Тады пайшоў адзін з Дванаццаці, называны Юда Іскарыёт, да першасьвятароў.</verse>
				<verse number="15">Ён сказаў: «Што хочаце мне даць, і я вам выдам Яго?» А яны паставілі яму трыццаць срэбнікаў.</verse>
				<verse number="16">І з таго часу ён шукаў нагоды, каб выдаць Яго.</verse>
				<verse number="17">А ў першы дзень Праснакоў падыйшлі вучні да Ісуса, кажучы Яму: «Дзе хочаш падрыхтаваць Табе есьці Пасху?»</verse>
				<verse number="18">Ён жа сказаў: «Ідзіце ў горад да такога і такога і скажыце яму: “Настаўнік гаворыць: 'Час Мой блізкі; у цябе ўчыню Пасху з вучнямі Маімі'”».</verse>
				<verse number="19">І зрабілі вучні, як загадаў ім Ісус; і падрыхтавалі Пасху.</verse>
				<verse number="20">А калі настаў вечар, Ён узьлёг з Дванаццацьцю.</verse>
				<verse number="21">І, калі яны елі, Ён сказаў: «Сапраўды кажу вам, што адзін з вас выдасьць Мяне».</verse>
				<verse number="22">І, надта засмуціўшыся, яны пачалі гаварыць Яму, кожны з іх: «Ці ня я, Госпадзе?»</verse>
				<verse number="23">Ён жа, адказваючы, сказаў: «Той, які мачае са Мною руку ў місе, гэты выдасьць Мяне.</verse>
				<verse number="24">Сапраўды, Сын Чалавечы ідзе, як напісана пра Яго, але гора таму чалавеку, праз якога Сын Чалавечы выдаецца; лепш было б яму, каб ня быў нарадзіўшыся чалавек гэты».</verse>
				<verse number="25">Адказваючы, Юда, які выдаў Яго, сказаў: «Ці ня я, Раббі?» Кажа яму: «Ты сказаў».</verse>
				<verse number="26">Калі ж яны елі, Ісус узяў хлеб, і, дабраславіўшы, паламаў, і даў вучням, і сказаў: «Бярыце, ешце; гэта ёсьць Цела Маё».</verse>
				<verse number="27">І, узяўшы келіх і падзякаваўшы, даў ім, кажучы: «Піце з яго ўсе,</verse>
				<verse number="28">бо гэта ёсьць Кроў Мая Новага Запавету, якая праліваецца за многіх дзеля адпушчэньня грахоў.</verse>
				<verse number="29">Кажу ж вам, што адгэтуль ня буду піць ад гэтага плоду вінаграднага аж да таго дня, калі буду яго піць з вамі новае ў Валадарстве Айца Майго».</verse>
				<verse number="30">І, засьпяваўшы, яны пайшлі на гару Аліўную.</verse>
				<verse number="31">Тады кажа ім Ісус: «Усе вы згоршыцеся дзеля Мяне ў гэтую ноч, бо напісана: “Удару пастуха, і будуць расьцярушаныя авечкі статку”.</verse>
				<verse number="32">Але пасьля ўваскрасеньня Майго прыйду перад вамі ў Галілею».</verse>
				<verse number="33">Адказваючы, Пётар сказаў Яму: «Калі і ўсе згоршацца дзеля Цябе, я ніколі ня згоршуся».</verse>
				<verse number="34">Сказаў яму Ісус: «Сапраўды кажу табе, што ў гэтую ноч, перш, чым певень запяе, тройчы адрачэшся ад Мяне».</verse>
				<verse number="35">Кажа Яму Пётар: «Калі б мусіў і памерці з Табою, не адракуся ад Цябе». Таксама гаварылі і ўсе вучні.</verse>
				<verse number="36">Тады ідзе з імі Ісус у месца, званае Гетсэманія, і кажа вучням: «Пасядзіце тут, пакуль Я, адыйшоўшы, памалюся там».</verse>
				<verse number="37">І, узяўшы Пятра і абодвух сыноў Зэбэдэя, пачаў тужыць і сумаваць.</verse>
				<verse number="38">Тады кажа ім: «Смутная душа Мая аж да сьмерці, застаньцеся тут і чувайце са Мною».</verse>
				<verse number="39">І, адыйшоўшыся трохі, упаў на аблічча Сваё, молячыся і кажучы: «Ойча Мой! Калі магчыма, няхай абміне Мяне келіх гэты; аднак не як Я хачу, але як Ты».</verse>
				<verse number="40">І прыходзіць да вучняў, і знаходзіць іх у сьне, і кажа Пятру: «Гэтак не маглі вы і аднае гадзіны чуваць са Мною?</verse>
				<verse number="41">Чувайце і маліцеся, каб не ўвайсьці ў спакусу. Сапраўды, дух ахвочы, а цела кволае».</verse>
				<verse number="42">Ізноў, другі раз адыйшоўшы, маліўся, кажучы: «Ойча Мой! Калі ня можа келіх гэты абмінуць Мяне, каб Мне ня піць яго, няхай станецца воля Твая!»</verse>
				<verse number="43">І, прыйшоўшы, знаходзіць іх ізноў у сьне; бо вочы іхнія абцяжэлі.</verse>
				<verse number="44">І, пакінуўшы іх, адыйшоўшы, маліўся трэці раз, кажучы тое самае слова.</verse>
				<verse number="45">Тады прыходзіць да вучняў Сваіх і кажа ім: «Сьпіцё яшчэ і адпачываеце? Вось, наблізілася гадзіна, і Сын Чалавечы будзе выдадзены ў рукі грэшнікаў.</verse>
				<verse number="46">Уставайце, хадзем! Вось, наблізіўся той, хто Мяне выдае».</verse>
				<verse number="47">І калі Ён яшчэ гаварыў, вось, прыйшоў Юда, адзін з Дванаццаці, і з ім шматлікі натоўп з мячамі і каламі ад першасьвятароў і старшыняў народу.</verse>
				<verse number="48">А той, што выдаваў Яго, даў ім знак, кажучы: «Каго я пацалую, гэта Ён; бярыце Яго».</verse>
				<verse number="49">І адразу, падыйшоўшы да Ісуса, сказаў: «Радуйся, Раббі!», і пацалаваў Яго.</verse>
				<verse number="50">А Ісус сказаў яму: «Дружа, дзеля чаго ты прыйшоў?» Тады тыя, што прыйшлі, усклалі рукі на Ісуса і ўзялі Яго.</verse>
				<verse number="51">І вось, адзін з тых, што былі з Ісусам, выцягнуўшы руку, выхапіў меч свой і, ударыўшы слугу першасьвятара, адсек яму вуха.</verse>
				<verse number="52">Тады кажа яму Ісус: «Вярні меч твой на месца ягонае; бо ўсе, што ўзялі меч, ад мяча загінуць.</verse>
				<verse number="53">Ці ты думаеш, што Я ня маю сілы цяпер упрасіць Айца Майго, і Ён паставіць побач Мяне больш за дванаццаць легіёнаў анёлаў?</verse>
				<verse number="54">Як жа споўніцца Пісаньне, што гэта мусіць стацца?»</verse>
				<verse number="55">У тую гадзіну сказаў Ісус натоўпу: «Быццам на разбойніка выйшлі вы з мячамі і каламі схапіць Мяне. Кожны дзень сядзеў Я з вамі, навучаючы ў сьвятыні, і вы не хапалі Мяне.</verse>
				<verse number="56">А гэта ўсё сталася, каб споўніліся Пісаньні прарокаў». Тады ўсе вучні, пакінуўшы Яго, паўцякалі.</verse>
				<verse number="57">А тыя, што схапілі Ісуса, завялі [Яго] да першасьвятара Каяфы, дзе былі сабраныя кніжнікі і старшыні.</verse>
				<verse number="58">Пётар жа ішоў за Ім здалёк аж да падворку першасьвятара; і, увайшоўшы ў сярэдзіну, сеў з паслугачамі, каб бачыць канец.</verse>
				<verse number="59">А першасьвятары і старшыні, і ўвесь сынэдрыён шукалі фальшывага сьведчаньня супраць Ісуса, каб забіць Яго.</verse>
				<verse number="60">І не знаходзілі; і многія фальшывыя сьведкі, што прыходзілі, не знайшлі. Нарэшце, два фальшывыя сьведкі, якія прыйшлі,</verse>
				<verse number="61">сказалі: «Ён прамаўляў: “Магу зруйнаваць бажніцу Божую і ў тры дні збудаваць яе”».</verse>
				<verse number="62">І, устаўшы, першасьвятар сказаў Яму: «Ты нічога не адказваеш? Што яны супраць Цябе сьведчаць?»</verse>
				<verse number="63">А Ісус маўчаў. І, адказваючы, першасьвятар сказаў Яму: «Заклінаю Цябе Богам жывым, каб Ты сказаў нам, ці Ты — Хрыстос, Сын Божы?»</verse>
				<verse number="64">Кажа яму Ісус: «Ты сказаў. Да таго кажу вам: адгэтуль угледзіце Сына Чалавечага, Які сядзіць праваруч Моцы і ідзе на аблоках нябесных».</verse>
				<verse number="65">Тады першасьвятар разьдзёр шаты свае, кажучы: «Ён блюзьніць! Якую яшчэ маем патрэбу ў сьведках? Вось, цяпер вы пачулі блюзьнерства Ягонае.</verse>
				<verse number="66">Што вы думаеце?» Яны ж, адказваючы, сказалі: «Ён варты сьмерці».</verse>
				<verse number="67">Тады плявалі Яму ў аблічча і білі Яго; а іншыя білі Яго па шчоках,</verse>
				<verse number="68">кажучы: «Праракуй нам, Хрыстос, хто ўдарыў Цябе?»</verse>
				<verse number="69">А Пётар сядзеў звонку, на падворку, і падыйшла да яго адна служка, кажучы: «І ты быў з Ісусам Галілейцам».</verse>
				<verse number="70">Ён жа адрокся перад усімі, кажучы: «Ня ведаю, што ты кажаш».</verse>
				<verse number="71">Калі ж ён выходзіў за браму, убачыла яго другая і кажа тым, якія былі там: «І гэты быў з Ісусам з Назарэту».</verse>
				<verse number="72">І ён ізноў адрокся з прысягаю, што ня ведае Чалавека Гэтага.</verse>
				<verse number="73">Неўзабаве тыя, што падыйшлі і стаялі там, сказалі Пятру: «Праўда, і ты з іх, бо і гаворка твая выяўляе цябе».</verse>
				<verse number="74">Тады ён пачаў бажыцца і прысягаць, што ня ведае Чалавека Гэтага. І адразу запяяў певень.</verse>
				<verse number="75">І ўзгадаў Пётар слова Ісуса, сказанае яму: «Перш, чым певень запяе, тройчы адрачэшся ад Мяне». І, выйшаўшы вонкі, заплакаў горка.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="27">
				<verse number="1">А калі настала раніца, усе першасьвятары і старшыні народу мелі нараду адносна Ісуса, каб забіць Яго.</verse>
				<verse number="2">І, зьвязаўшы Яго, павялі і выдалі Яго Понтыю Пілату, ваяводзе.</verse>
				<verse number="3">Тады Юда, які выдаў Яго, убачыўшы, што Ён асуджаны, пакаяўшыся, зьвярнуў трыццаць срэбнікаў першасьвятарам і старшыням,</verse>
				<verse number="4">кажучы: «Саграшыў я, выдаўшы кроў бязьвінную». Яны ж сказалі яму: «Што нам да гэтага? Глядзі сам».</verse>
				<verse number="5">І, кінуўшы срэбра ў бажніцы, ён выйшаў і, адыйшоўшы, павесіўся.</verse>
				<verse number="6">А першасьвятары, узяўшы срэбра, сказалі: «Нельга кінуць іх у скарбонку, бо яны — цана крыві».</verse>
				<verse number="7">Зрабіўшы ж нараду, яны купілі за іх поле ганчара, каб хаваць чужынцаў.</verse>
				<verse number="8">Дзеля гэтага завецца поле тое “полем крыві” аж да сёньня.</verse>
				<verse number="9">Тады споўнілася сказанае праз Ярэмію прарока, які кажа: «І ўзялі трыццаць срэбнікаў, цану Ацэненага, Якога ацанілі сыны Ізраіля,</verse>
				<verse number="10">і далі іх за поле ганчара, як загадаў мне Госпад».</verse>
				<verse number="11">А Ісус стаў перад ваяводам; і спытаўся ў Яго ваявода, кажучы: «Ты — Валадар Юдэйскі?» Ісус жа сказаў яму: «Ты кажаш».</verse>
				<verse number="12">І, калі абвінавачвалі Яго першасьвятары і старшыні, Ён нічога не адказваў.</verse>
				<verse number="13">Тады кажа Яму Пілат: «Ня чуеш, колькі сьведчаць супраць Цябе?»</verse>
				<verse number="14">І не адказаў яму ніводнага слова, так што ваявода надта дзівіўся.</verse>
				<verse number="15">А на сьвята ваявода меў звычай вызваляць натоўпу аднаго вязьня, якога яны хочуць.</verse>
				<verse number="16">Мелі ж тады знакамітага вязьня, называнага Барабба.</verse>
				<verse number="17">Дык калі яны сабраліся, сказаў ім Пілат: «Каго хочаце, каб я вызваліў вам: Бараббу ці Ісуса, называнага Хрыстом?»</verse>
				<verse number="18">Бо ведаў, што праз зайздрасьць выдалі Яго.</verse>
				<verse number="19">Калі ён сядзеў на судовым пасадзе, жонка ягоная паслала да яго, кажучы: «Няма нічога табе і Праведніку Гэтаму, бо я шмат перацярпела сёньня ў-ва сьне дзеля Яго».</verse>
				<verse number="20">Але першасьвятары і старшыні пераканалі натоўп, каб прасілі Бараббу, а Ісуса загубілі.</verse>
				<verse number="21">Адказваючы, ваявода сказаў ім: «Каго хочаце з гэтых двух, каб я вызваліў вам?» Яны ж сказалі: «Бараббу».</verse>
				<verse number="22">Кажа ім Пілат: «Што тады я ўчыню Ісусу, называнаму Хрыстом?» Кажуць яму ўсе: «Няхай будзе ўкрыжаваны!»</verse>
				<verse number="23">А ваявода сказаў: «Дык якое зло ўчыніў Ён?» А яны яшчэ мацней закрычалі, кажучы: «Няхай будзе ўкрыжаваны!»</verse>
				<verse number="24">Пілат, бачачы, што няма ніякай рады, але замяшаньне стаецца яшчэ большае, узяўшы ваду, памыў рукі перад натоўпам, кажучы: «Бязьвінны я ў крыві Праведніка Гэтага. Вы глядзіце».</verse>
				<verse number="25">І, адказваючы, увесь народ сказаў: «Кроў Ягоная на нас і на дзецях нашых!»</verse>
				<verse number="26">Тады ён вызваліў ім Бараббу, а Ісуса, убічаваўшы, выдаў, каб быў укрыжаваны.</verse>
				<verse number="27">Тады жаўнеры ваяводы, узяўшы Ісуса да прэторыі, сабралі на Яго ўсю кагорту.</verse>
				<verse number="28">І, зьняўшы з Яго [ўсё], усклалі на Яго плашч пунсовы,</verse>
				<verse number="29">і, сплёўшы вянок з церня, усклалі на галаву Ягоную, і [далі] трысьціну ў правую руку Ягоную, і, кленчучы перад Ім, зьдзекваліся з Яго, кажучы: «Радуйся, Валадару Юдэйскі!»</verse>
				<verse number="30">І тыя, што плявалі на Яго, узялі трысьціну, і білі па галаве Ягонай.</verse>
				<verse number="31">І, калі назьдзекваліся з Яго, зьнялі з Яго плашч, і апранулі Яго ў адзеньне Ягонае, і павялі Яго на ўкрыжаваньне.</verse>
				<verse number="32">А выходзячы, яны знайшлі чалавека Кірэнэйца, на імя Сымон; яго прымусілі, каб нёс крыж Ягоны.</verse>
				<verse number="33">І прыйшлі на месца, называнае Гальгота, што азначае Месца Чэрапа.</verse>
				<verse number="34">Яны далі Яму піць воцат, зьмяшаны з жоўцю; і, пакаштаваўшы, Ён не захацеў піць.</verse>
				<verse number="35">А тыя, што ўкрыжавалі Яго, падзялілі адзеньне Ягонае, кідаючы жэрабя, каб споўнілася сказанае праз прарока: «Падзялілі адзеньне маё між сабою і пра вопратку маю кідалі жэрабя».</verse>
				<verse number="36">І, пасеўшы, пільнавалі Яго там.</verse>
				<verse number="37">І зьмясьцілі над галавою Яго надпіс пра віну Ягоную: «Гэта Ісус, Валадар Юдэйскі».</verse>
				<verse number="38">Тады былі ўкрыжаваныя з Ім разам два разбойнікі: адзін — праваруч, а другі — леваруч.</verse>
				<verse number="39">А тыя, што праходзілі міма, блюзьнілі на Яго, ківаючы галовамі сваімі</verse>
				<verse number="40">і кажучы: «Ты, Які руйнуеш бажніцу і ў тры дні адбудоўваеш, збаў Сябе Самога! Калі Ты — Сын Божы, зыйдзі з крыжа!»</verse>
				<verse number="41">Таксама і першасьвятары з кніжнікамі і старшынямі, зьдзекуючыся, казалі:</verse>
				<verse number="42">«Іншых збаўляў, а Сябе ня можа збавіць! Калі Ён — Валадар Ізраіля, няхай зыйдзе цяпер з крыжа, і мы паверым Яму.</verse>
				<verse number="43">Спадзяваўся на Бога, няхай Ён цяпер выбавіць Яго, калі хоча Яго. Бо Ён казаў: “Я — Сын Божы”».</verse>
				<verse number="44">Да таго і разбойнікі, укрыжаваныя разам з Ім, зьневажалі Яго.</verse>
				<verse number="45">А ад шостае гадзіны цемра сталася па ўсёй зямлі да гадзіны дзявятае.</verse>
				<verse number="46">Каля ж дзявятае гадзіны загаласіў Ісус моцным голасам: «Элі! Элі! Лама сабахтані?», што значыць: «Божа Мой! Божа Мой! Чаму Ты Мяне пакінуў?»</verse>
				<verse number="47">А некаторыя з тых, што там стаялі, пачуўшы, казалі: «Ён Ільлю кліча».</verse>
				<verse number="48">І адразу адзін з іх, пабегшы, і ўзяўшы губку, і напоўніўшы яе воцатам, і ўсклаўшы на трысьціну, даваў Яму піць.</verse>
				<verse number="49">А іншыя казалі: «Пакінь, паглядзім, ці прыйдзе Ільля збавіць Яго».</verse>
				<verse number="50">А Ісус, зноў усклікнуўшы моцным голасам, аддаў духа.</verse>
				<verse number="51">І вось, заслона ў бажніцы была разьдзёртая надвое ад верху да нізу; і зямля затрэслася; і скалы разьдзерліся.</verse>
				<verse number="52">І магілы адчыніліся; і шмат целаў памёршых сьвятых папаўставала,</verse>
				<verse number="53">і, выйшаўшы з магілаў, пасьля ўваскрасеньня Ягонага ўвайшлі ў сьвяты горад і зьявіліся многім.</verse>
				<verse number="54">Сотнік жа і тыя, што з ім пільнавалі Ісуса, убачыўшы землятрус і тое, што сталася, страхам напалохаліся, кажучы: «Праўда, Ён — Сын Божы».</verse>
				<verse number="55">Было там шмат жанчынаў, што глядзелі здалёк, якія ішлі за Ісусам з Галілеі, паслугуючы Яму.</verse>
				<verse number="56">Між імі былі Марыя Магдалена, і Марыя, маці Якуба і Ёсіі, і маці сыноў Зэбэдэя.</verse>
				<verse number="57">А калі настаў вечар, прыйшоў багаты чалавек з Арыматэі, на імя Язэп, які таксама быў вучнем Ісуса.</verse>
				<verse number="58">Ён, падыйшоўшы да Пілата, прасіў цела Ісуса. Тады Пілат загадаў аддаць цела.</verse>
				<verse number="59">І, узяўшы цела, Язэп абкруціў Яго чыстай палатнінаю</verse>
				<verse number="60">і палажыў Яго ў сваёй новай магіле, якую ён высек у скале; і, прываліўшы вялікі камень да ўваходу ў магілу, адыйшоў.</verse>
				<verse number="61">Былі ж там Марыя Магдалена і другая Марыя, якія сядзелі насупраць магілы.</verse>
				<verse number="62">А на наступны дзень, які пасьля дня прыгатаваньня, сабраліся першасьвятары і фарысэі ў Пілата,</verse>
				<verse number="63">кажучы: «Пане! Мы ўзгадалі, што падманшчык той, як быў яшчэ жывы, казаў: “Праз тры дні ўваскрэсну”.</verse>
				<verse number="64">Дык загадай вартаваць магілу да трэцяга дня, каб не прыйшлі вучні Ягоныя ўначы, і ня ўкралі Яго, і не сказалі народу: “Ён уваскрос з мёртвых”. І будзе апошні падман горшы першага».</verse>
				<verse number="65">Пілат жа прамовіў да іх: «Маеце варту; ідзіце, вартуйце, як ведаеце».</verse>
				<verse number="66">Яны ж, пайшоўшы, вартавалі магілу з вартаю, запячатаўшы камень.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="28">
				<verse number="1">Пасьля суботы, пры надыходзе першага дня пасьля суботы, прыйшла Марыя Магдалена і другая Марыя паглядзець магілу.</verse>
				<verse number="2">І вось стаўся вялікі землятрус; бо анёл Госпадаў, зыйшоўшы з неба, падыйшоўшы, адваліў камень ад уваходу ў магілу і сеў на ім.</verse>
				<verse number="3">А выгляд ягоны быў, як бліскавіца, і адзеньне ягонае белае, як сьнег.</verse>
				<verse number="4">І ад страху прад ім затрэсьліся вартаўнікі і сталіся як мёртвыя.</verse>
				<verse number="5">А анёл, адказваючы, сказаў жанчынам: «Ня бойцеся; бо ведаю, што вы шукаеце Ісуса ўкрыжаванага.</verse>
				<verse number="6">Яго няма тут, бо Ён уваскрос, як казаў. Хадзіце, паглядзіце месца, дзе ляжаў Госпад.</verse>
				<verse number="7">І, хутка пайшоўшы, скажыце вучням Ягоным, што Ён уваскрос з мёртвых, і вось, ідзе перад вамі ў Галілею; там Яго ўбачыце. Вось, я сказаў вам».</verse>
				<verse number="8">І, выйшаўшы хутка з магілы, яны са страхам і радасьцю вялікай пабеглі паведаміць вучням Ягоным.</verse>
				<verse number="9">Калі ж яны ішлі паведаміць вучням Ягоным, вось, Ісус сустрэў іх, кажучы: «Радуйцеся!» І яны, падыйшоўшы, абнялі ногі Ягоныя, і пакланіліся Яму.</verse>
				<verse number="10">Тады кажа ім Ісус: «Ня бойцеся. Ідзіце, паведаміце братам Маім, каб ішлі ў Галілею; і там яны ўгледзяць Мяне».</verse>
				<verse number="11">Калі ж яны ішлі, вось, некаторыя з вартаўнікоў, пайшоўшы ў горад, паведамілі першасьвятарам усё, што сталася.</verse>
				<verse number="12">І тыя, сабраўшыся са старшынямі і зрабіўшы нараду, далі даволі грошаў жаўнерам,</verse>
				<verse number="13">кажучы: «Скажыце, што вучні Ягоныя, прыйшоўшы ўначы, укралі Яго, калі вы спалі.</verse>
				<verse number="14">І, калі пачуе пра гэта ваявода, мы пераканаем яго, і вам учынім, каб ня мелі клопату».</verse>
				<verse number="15">Яны ж, узяўшы грошы, зрабілі, як іх навучылі. І пашырылася слова гэтае між юдэямі аж да сёньня.</verse>
				<verse number="16">А адзінаццаць вучняў пайшлі ў Галілею на гару, куды вызначыў ім Ісус.</verse>
				<verse number="17">І, убачыўшы Яго, пакланіліся Яму; а некаторыя сумняваліся.</verse>
				<verse number="18">І, падыйшоўшы, Ісус сказаў ім, кажучы: «Дадзена Мне ўся ўлада ў небе і на зямлі.</verse>
				<verse number="19">Дык ідзіце, вучыце ўсе народы, хрысьцячы іх у імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа,</verse>
				<verse number="20">навучаючы іх захоўваць усё, што Я загадаў вам. І вось, Я з вамі ў-ва ўсе дні да сканчэньня веку». Амэн.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="41">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Пачатак Эвангельля Ісуса Хрыста, Сына Божага.</verse>
				<verse number="2">Як напісана ў Прарокаў: «Вось Я пасылаю анёла Майго перад абліччам Тваім, які пракладзе шлях Твой перад Табою.</verse>
				<verse number="3">Голас таго, хто кліча ў пустыні: Падрыхтуйце шлях Госпаду, простымі рабіце сьцежкі Яго».</verse>
				<verse number="4">Зьявіўся Ян, хрысьцячы ў пустыні і абвяшчаючы хрышчэньне навяртаньня дзеля адпушчэньня грахоў.</verse>
				<verse number="5">І выходзіла да яго ўся краіна Юдэйская і ўсе Ерусалімцы, і ўсе былі ім хрышчаны ў рацэ Ярдан, вызнаючы грахі свае.</verse>
				<verse number="6">І быў Ян апрануты ў вярблюдавы волас, і скураны пояс на паясьніцы яго, і еў ён саранчу і дзікі мёд.</verse>
				<verse number="7">І абвяшчаў ён, кажучы: «Ідзе за мной Дужэйшы за мяне, Якому я ня варты, нахіліўшыся, разьвязаць рамень сандалаў Ягоных.</verse>
				<verse number="8">Я хрышчу вас вадой, а Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым».</verse>
				<verse number="9">І сталася ў тыя дні, прыйшоў Ісус з Назарэту Галілейскага і быў ахрышчаны Янам у Ярдане.</verse>
				<verse number="10">І адразу, як выходзіў з вады, убачыў адкрытае неба і Духа як галуба, што зыходзіў на Яго.</verse>
				<verse number="11">І голас быў з неба: «Ты — Сын Мой улюбёны, у Якім маю ўпадабаньне».</verse>
				<verse number="12">І адразу Дух вядзе Яго ў пустыню.</verse>
				<verse number="13">І быў Ён там у пустыні сорак дзён, спакушаны шатанам; і быў між зьвяроў, і анёлы паслугавалі Яму.</verse>
				<verse number="14">А пасьля таго, як Ян быў выдадзены, прыйшоў Ісус у Галілею, абвяшчаючы Эвангельле Валадарства Божага</verse>
				<verse number="15">і кажучы, што споўніўся час, і наблізілася Валадарства Божае: «Навярніцеся і верце Эвангельлю!»</verse>
				<verse number="16">І, праходзячы каля мора Галілейскага, убачыў Сымона і Андрэя, брата ягонага, што закідвалі [нерат] у мора, бо былі яны рыбаловамі.</verse>
				<verse number="17">І сказаў ім Ісус: «Ідзіце за Мною, і Я зраблю вас лаўцамі людзей».</verse>
				<verse number="18">І адразу, пакінуўшы сеткі свае, яны пайшлі за Ім.</verse>
				<verse number="19">І, адыйшоўшыся адтуль недалёка, убачыў Ён Якуба Зэбэдэявага і Яна, брата ягонага, як яны ў чаўне напраўлялі сеткі.</verse>
				<verse number="20">І адразу паклікаў іх. І яны, пакінуўшы бацьку свайго Зэбэдэя ў чаўне з работнікамі, пайшлі за Ім.</verse>
				<verse number="21">І ўваходзяць у Капэрнаум. І адразу ў суботу, увайшоўшы ў сынагогу, Ён навучаў.</verse>
				<verse number="22">І ўсе дзівіліся з Яго навукі, бо вучыў іх як той, хто мае ўладу, а не як кніжнікі.</verse>
				<verse number="23">І быў у сынагозе іхняй чалавек, [апанаваны] духам нячыстым, і закрычаў ён,</verse>
				<verse number="24">кажучы: «Пакінь! Што нам і Табе, Ісус Назарэец? Ты прыйшоў загубіць нас? Ведаю Цябе, хто Ты, Сьвяты Божы!»</verse>
				<verse number="25">Але прыгразіў яму Ісус, кажучы: «Замаўчы і выйдзі з яго!»</verse>
				<verse number="26">І нячысты дух, тузануўшы яго і загаласіўшы моцным голасам, выйшаў з яго.</verse>
				<verse number="27">І аслупянелі ўсе, таму пыталіся адзін аднаго, кажучы: «Што гэта? Што гэта за новае вучэньне, што з уладаю загадвае нячыстым духам, і яны слухаюцца Яго?»</verse>
				<verse number="28">І адразу пайшла чутка пра Яго паўсюль ва ўсёй ваколіцы Галілейскай.</verse>
				<verse number="29">І, адразу выйшаўшы з сынагогі, прыйшлі яны ў дом Сымона і Андрэя разам з Якубам і Янам.</verse>
				<verse number="30">Цешча ж Сымона ляжала ў гарачцы, і адразу кажуць Яму пра яе.</verse>
				<verse number="31">І, падыйшоўшы, Ён падняў яе, узяўшы за руку, і адразу пакінула яе гарачка, і яна паслугавала ім.</verse>
				<verse number="32">А калі настаў вечар, як сонца зайшло, прыносілі да Яго ўсіх хворых і апанаваных дэманамі;</verse>
				<verse number="33">і ўвесь горад сабраўся перад дзьвярыма.</verse>
				<verse number="34">І Ён аздаравіў многіх хворых на розныя хваробы, і многіх дэманаў выгнаў, і не дазваляў дэманам гаварыць, што яны ведаюць, што Ён — Хрыстос.</verse>
				<verse number="35">І раніцай, на самым досьвітку ўстаўшы, выйшаў, і пайшоў у пустыннае месца, і там маліўся.</verse>
				<verse number="36">І пайшлі за Ім Сымон і тыя, што з ім [былі],</verse>
				<verse number="37">і, знайшоўшы Яго, кажуць Яму: «Усе шукаюць Цябе».</verse>
				<verse number="38">А Ён кажа ім: «Хадзем у бліжэйшыя паселішчы, каб і там Я абвяшчаў, бо Я дзеля гэтага прыйшоў».</verse>
				<verse number="39">І Ён абвяшчаў у сынагогах іхніх па ўсёй Галілеі і выганяў дэманаў.</verse>
				<verse number="40">І прыходзіць да Яго пракажоны, просячы Яго і падаючы перад Ім на калені, і кажучы Яму: «Калі хочаш, можаш мяне ачысьціць».</verse>
				<verse number="41">Дык Ісус, зьлітаваўшыся, працягнуў руку і дакрануўся да яго, і кажа яму: «Хачу, будзь ачышчаны.</verse>
				<verse number="42">І калі сказаў, адразу зыйшла з яго праказа і стаў ачышчаны.</verse>
				<verse number="43">І, грозна глянуўшы на яго, адразу выправіў яго,</verse>
				<verse number="44">і сказаў яму: «Глядзі, нікому нічога не кажы, але ідзі, пакажыся сьвятару і прынясі за ачышчэньне сваё тое, што загадаў Майсей, дзеля сьведчаньня ім».</verse>
				<verse number="45">Але ён, выйшаўшы, пачаў шмат абвяшчаць і шырыць кругом гэта слова, што [Ісус] ужо ня мог адкрыта ўвайсьці ў горад, але быў вонкі, у мясьцінах пустынных. І прыходзілі да Яго адусюль.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">І праз [некалькі] дзён Ён зноў увайшоў у Капэрнаум, і пачулі, што Ён у доме.</verse>
				<verse number="2">І адразу сабралася мноства, што нават пры дзьвярах не маглі зьмясьціцца, і Ён гаварыў ім слова.</verse>
				<verse number="3">І прыходзяць да Яго са спараліжаваным, якога несьлі чацьвёра.</verse>
				<verse number="4">І, ня здолеўшы прайсьці да Яго дзеля натоўпу, раскрылі дах там, дзе Ён быў, і, зрабіўшы дзіру, спусьцілі ложак, на якім ляжаў спараліжаваны.</verse>
				<verse number="5">І Ісус, убачыўшы веру іхнюю, кажа спараліжаванаму: «Дзіця, адпускаюцца грахі твае».</verse>
				<verse number="6">Былі ж там некаторыя кніжнікі, якія сядзелі і разважалі ў сэрцах сваіх:</verse>
				<verse number="7">«Што гэта Ён кажа блюзьнерства? Хто можа адпускаць грахі, калі ня сам Бог?»</verse>
				<verse number="8">А Ісус, адразу пазнаўшы духам Сваім, што яны гэтак думаюць, кажа ім: «Што вы гэтак разважаеце ў сэрцах вашых?</verse>
				<verse number="9">Што лягчэй, сказаць спараліжаванаму: “Адпускаюцца твае грахі”, ці сказаць: “Устань, вазьмі ложак свой і хадзі”.</verse>
				<verse number="10">Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі адпускаць грахі», — кажа спараліжаванаму:</verse>
				<verse number="11">«Табе кажу: Устань, вазьмі ложак твой і ідзі ў дом твой».</verse>
				<verse number="12">І той адразу ўстаў і, узяўшы ложак, выйшаў перад усімі, так што ўсе дзівіліся і славілі Бога, кажучы: «Мы такога ніколі ня бачылі».</verse>
				<verse number="13">І зноў выйшаў [Ісус] да мора, і ўвесь натоўп пайшоў да Яго, і Ён навучаў іх.</verse>
				<verse number="14">І, праходзячы, убачыў Ён Левія Альфеявага, які сядзеў на мытні, і кажа яму: «Ідзі за Мною!» І той, устаўшы, пайшоў за Ім.</verse>
				<verse number="15">І сталася, калі Ён узьлягаў у доме ягоным, узьлягалі разам з Ісусам і вучнямі Ягонымі шмат мытнікаў і грэшнікаў, было бо многа іх, і яны ішлі за Ім.</verse>
				<verse number="16">А кніжнікі і фарысэі, бачачы, што [Ісус] есьць з мытнікамі і грэшнікамі, казалі вучням Яго: «Чаму Ён есьць і п’е з мытнікамі і грэшнікамі?»</verse>
				<verse number="17">І, пачуўшы гэта, Ісус кажа ім: «Не здаровыя патрабуюць лекара, але хворыя. Я прыйшоў клікаць не праведнікаў, але грэшнікаў да навяртаньня».</verse>
				<verse number="18">І посьцілі вучні Янавы і фарысэйскія. Дык прыходзяць і кажуць Яму: «Чаму вучні Янавы і фарысэйскія посьцяць, а Твае вучні ня посьцяць?»</verse>
				<verse number="19">І сказаў ім Ісус: «Ці ж могуць посьціць сыны вясельля, калі малады з імі? Пакуль маюць жаніха ў сябе, ня могуць посьціць.</verse>
				<verse number="20">А надыйдуць дні, калі жаніха забяруць ад іх, і тады будуць посьціць у тыя дні.</verse>
				<verse number="21">Ніхто не прышывае латы з новай тканіны да старога адзеньня, бо новая лата разьдзярэ старое, і дзіра зробіцца большая.</verse>
				<verse number="22">І ніхто не ўлівае новага віна ў старыя мяхі, бо новае віно прарве мяхі, і віно выцячэ, і мяхі прападуць; але новае віно трэба ўліваць у новыя мяхі».</verse>
				<verse number="23">І сталася Яму ў суботу праходзіць праз палеткі, і вучні Ягоныя пачалі дарогаю зрываць каласы.</verse>
				<verse number="24">І фарысэі гаварылі Яму: «Глядзі, чаму яны робяць у суботу, што ня сьлед!»</verse>
				<verse number="25">А Ён сказаў ім: «Ці ж вы не чыталі, што зрабіў Давід, калі быў у патрэбе і галодны сам і тыя, што з ім?</verse>
				<verse number="26">Як увайшоў ён у дом Божы за Абіятара першасьвятара і еў хлябы пакладныя, якія нельга яму было есьці, а толькі сьвятарам, і даў таксама тым, што з ім былі?»</verse>
				<verse number="27">І казаў ім: «Субота для чалавека, а не чалавек для суботы.</verse>
				<verse number="28">таму Сын Чалавечы ёсьць Гаспадар і суботы».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">І зноў увайшоў у сынагогу. І быў там чалавек, які меў сухую руку.</verse>
				<verse number="2">І сачылі за Ім, ці не аздаровіць яго ў суботу, каб абвінаваціць Яго.</verse>
				<verse number="3">І кажа сухарукаму чалавеку: «Стань на сярэдзіне!»</verse>
				<verse number="4">І кажа ім: «Ці належыць у суботу рабіць добрае, ці рабіць благое? Душу выратаваць ці загубіць?» Але яны маўчалі.</verse>
				<verse number="5">І, глянуўшы на іх з гневам, смуткуючы дзеля скамяненьня сэрца іхняга, кажа чалавеку гэтаму: «Выцягні руку тваю!» І ён выцягнуў, і зрабілася рука яго здаровая, як і другая.</verse>
				<verse number="6">Фарысэі ж, выйшаўшы, зрабілі адразу нараду з ірадыянамі супраць Яго, каб Яго загубіць.</verse>
				<verse number="7">І Ісус разам з вучнямі Сваімі адыйшоў да мора, і вялікае мноства пайшло за Ім з Галілеі, і з Юдэі,</verse>
				<verse number="8">і з Ерусаліму, і з Ідумеі, і з-за Ярдану, і з ваколіцаў Тыру і Сідону, вялікае мноства, пачуўшы, што Ён рабіў, прыйшло да Яго.</verse>
				<verse number="9">І сказаў вучням Сваім, каб быў падрыхтаваны для Яго човен дзеля натоўпу, каб ня ціснулі Яго.</verse>
				<verse number="10">Бо многіх Ён аздаравіў, таму пхаліся да Яго ўсе, што мелі немачы, каб дакрануцца да Яго.</verse>
				<verse number="11">І духі нячыстыя, калі бачылі Яго, падалі перад Ім і крычалі, кажучы: «Ты — Сын Божы!»</verse>
				<verse number="12">Але Ён строга забараняў ім, каб не выяўлялі Яго.</verse>
				<verse number="13">І ўзыходзіць на гару, і кліча тых, якіх Сам хацеў, і прыйшлі да Яго.</verse>
				<verse number="14">І вызначыў Дванаццаць, каб былі з Ім і каб пасылаць іх абвяшчаць,</verse>
				<verse number="15">і каб мелі ўладу аздараўляць хваробы і выганяць дэманаў:</verse>
				<verse number="16">Сымона, і даў яму імя Пётар,</verse>
				<verse number="17">і Якуба Зэбэдэявага, і Яна, брата Якуба, і даў ім імя Боанэргес, што значыць “Сыны грому”,</verse>
				<verse number="18">і Андрэя, і Філіпа, і Баўтрамея, і Мацьвея, і Тамаша, і Якуба Альфеявага, і Тадэвуша, і Сымона Кананіта,</verse>
				<verse number="19">і Юду Іскарыёта, які выдаў Яго.</verse>
				<verse number="20">І прыходзяць у дом; і зноў зыходзіцца натоўп, так што не маглі яны нават хлеба паесьці.</verse>
				<verse number="21">І, пачуўшы [гэта], сваякі Ягоныя пайшлі ўзяць Яго, бо казалі, што Ён зьдзівачэў.</verse>
				<verse number="22">А кніжнікі, што прыйшлі з Ерусаліму, гаварылі, што мае Бэльзэбула і што моцай князя дэманаў выганяе дэманаў.</verse>
				<verse number="23">І, паклікаўшы іх, гаварыў да іх [Ісус] у прыповесьцях: «Як можа шатан выганяць шатана?</verse>
				<verse number="24">І калі валадарства разьдзеліцца ў сабе, ня можа ўтрымацца валадарства тое.</verse>
				<verse number="25">І калі дом разьдзеліцца ў сабе, ня можа ўтрымацца дом той.</verse>
				<verse number="26">І калі шатан паўстаў на сябе самога і разьдзяліўся, ня можа ўтрымацца, але канец яму.</verse>
				<verse number="27">Ніхто, увайшоўшы ў дом асілка, ня можа захапіць маёмасьць яго, калі перш ня зьвяжа асілка, і тады абрабуе дом ягоны.</verse>
				<verse number="28">Сапраўды кажу вам, што будуць адпушчаны сынам чалавечым усе грахі і блюзьнерствы, якімі б яны ня блюзьнілі,</verse>
				<verse number="29">але хто будзе блюзьніць на Духа Сьвятога, ня будзе яму адпушчана ў вякі, але падлягае вечнаму асуджэньню».</verse>
				<verse number="30">Бо яны гаварылі: «Мае духа нячыстага».</verse>
				<verse number="31">І прыходзяць браты Ягоныя і маці Ягоная, і, стоячы вонкі, паслалі да Яго клікаць Яго.</verse>
				<verse number="32">І сядзеў кругом Яго натоўп, і сказалі Яму: «Вось, маці Твая і браты Твае вонкі, шукаюць Цябе».</verse>
				<verse number="33">І, адказваючы ім, гаворыць: «Хто маці Мая і браты Мае?»</verse>
				<verse number="34">І, агледзеўшы наўкола тых, што каля Яго сядзелі, кажа: «Вось маці Мая і браты Мае!</verse>
				<verse number="35">Бо хто выконвае волю Божую, той Мне брат, і сястра, і маці».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">І зноў Ён пачаў навучаць каля мора; і сабраўся да Яго вялізарны натоўп, так што Ён, увайшоўшы ў човен, сядзеў у моры, а ўвесь натоўп быў на беразе каля мора.</verse>
				<verse number="2">І навучаў іх шмат у прыповесьцях, і гаварыў ім у Сваёй навуцы:</verse>
				<verse number="3">«Слухайце. Вось выйшаў сейбіт сеяць.</verse>
				<verse number="4">І сталася, калі сеяў, адно [зерне] ўпала пры дарозе; і наляцелі птушкі нябесныя і падзяўблі яго.</verse>
				<verse number="5">Іншае ўпала на камяністае месца, дзе не было шмат зямлі, і адразу ўзыйшло, бо зямля была неглыбокая;</verse>
				<verse number="6">а калі ўзыйшло сонца, зьвяла, і, як ня мела кораня, высахла.</verse>
				<verse number="7">А іншае ўпала ў церні, і вырасьлі церні, і заглушылі яго, і не дало плоду.</verse>
				<verse number="8">А іншае ўпала ў добрую зямлю і дало плод, які ўзыйшоў і вырас, і ўрадзіла адно трыццаць, адно шэсьцьдзесят, і адно сто».</verse>
				<verse number="9">І сказаў ім: «Хто мае вушы, каб слухаць, няхай слухае».</verse>
				<verse number="10">Калі ж Ён застаўся Сам, тыя, што з Ім былі, разам з Дванаццацьцю спыталіся ў Яго адносна прыповесьці.</verse>
				<verse number="11">І сказаў Ён ім: «Вам дадзена разумець таямніцу Валадарства Божага; а тым, якія вонкі, усё стаецца ў прыповесьцях,</verse>
				<verse number="12">каб гледзячы глядзелі, і ня бачылі, і каб слухаючы слухалі, і не разумелі, каб не навярнуліся і не былі ім адпушчаны грахі».</verse>
				<verse number="13">І кажа ім: «Не разумееце гэтай прыповесьці? А як жа ўсе прыповесьці зразумееце?</verse>
				<verse number="14">Сейбіт слова сее.</verse>
				<verse number="15">Вось тыя, што пры дарозе, дзе сеецца слова, калі пачуюць яго, адразу прыходзіць шатан і забірае слова, пасеянае ў сэрцах іхніх.</verse>
				<verse number="16">Таксама і тыя, што на камяністым месцы пасеяны, пачуўшы слова, адразу з радасьцю прыймаюць яго,</verse>
				<verse number="17">але ня маюць у сабе кораня, таму нетрывалыя; калі надыйдзе прыгнёт ці перасьлед дзеля слова, адразу ж горшацца.</verse>
				<verse number="18">А тыя, што ў цернях пасеяныя, чуюць слова,</verse>
				<verse number="19">але клопаты веку гэтага і ашуканства багацьця ды іншыя пажаданьні, уваходзячы, заглушаюць слова, і яно стаецца бясплодным.</verse>
				<verse number="20">А тыя, што пасеяныя ў добрую зямлю, гэта тыя, што чуюць слова, і прыймаюць, і прыносяць плод: адзін — трыццаць, іншы — шэсьцьдзесят, а іншы — сто».</verse>
				<verse number="21">І сказаў ім: «Ці на тое прыносіцца сьвечка, каб паставіць яе пад пасудзіну або пад ложак? Ці не на тое, каб была пастаўлена на сьвечніку?</verse>
				<verse number="22">Бо няма нічога тайнага, каб не выявілася, і няма нічога схаванага, каб не сталася яўным.</verse>
				<verse number="23">Калі хто мае вушы, каб слухаць, няхай слухае».</verse>
				<verse number="24">І сказаў ім: «Глядзіце, што слухаеце! Якою меркаю мерыце, такою вам будзе адмерана і будзе дададзена вам, якія слухаеце.</verse>
				<verse number="25">Бо хто мае, таму будзе дадзена, а хто ня мае, дык і тое, што мае, будзе забрана ў яго».</verse>
				<verse number="26">І сказаў: «Гэтак ёсьць Валадарства Божае, як быццам чалавек кідае насеньне ў зямлю.</verse>
				<verse number="27">І ці ён сьпіць, ці ўстае ноччу і днём, а насеньне ўзыходзіць і расьце, і ён ня ведае як.</verse>
				<verse number="28">Бо зямля сама сабою родзіць спачатку рунь, потым колас, потым поўнае зерне ў коласе.</verse>
				<verse number="29">Калі ж плод сасьпее, адразу пасылае серп, бо надыйшло жніво».</verse>
				<verse number="30">І сказаў: «Да чаго падобнае Валадарства Божае? Або ў якой прыповесьці выявім яго?</verse>
				<verse number="31">Як гарчычнае зерне, якое, калі сеецца ў зямлю, ёсьць меншым за ўсе насеньні на зямлі;</verse>
				<verse number="32">а калі пасеянае, узыходзіць і робіцца большым за ўсе расьліны, і пускае галіны вялікія, так што птушкі нябесныя могуць хавацца ў засені яго».</verse>
				<verse number="33">І многімі падобнымі прыповесьцямі гаварыў ім слова, колькі маглі яны слухаць,</verse>
				<verse number="34">і без прыповесьці не гаварыў ім, а вучням асобна тлумачыў усё.</verse>
				<verse number="35">І ў той самы дзень, калі надыйшоў вечар, кажа ім: «Пераплывем на другі бок».</verse>
				<verse number="36">І яны, пакінуўшы натоўп, бяруць Яго, бо Ён быў у чаўне, і іншыя чаўны былі з Ім.</verse>
				<verse number="37">І сталася вялікая бура, і хвалі білі ў човен, так што ён ужо напаўняўся [вадою].</verse>
				<verse number="38">А Ён спаў на карне на падушцы. І будзяць Яго, і кажуць Яму: «Настаўнік! Ці ж Цябе ня рупіць, што мы гінем?»</verse>
				<verse number="39">І Ён, падняўшыся, забараніў ветру і сказаў мору: «Замаўчы, суцішся!» І сьціх вецер, і сталася вялікая ціша.</verse>
				<verse number="40">І кажа ім: «Чаму вы так палахлівыя? Ці ж ня маеце веры?»</verse>
				<verse number="41">І яны спалохаліся страхам вялікім і гаварылі адзін аднаму: «Хто ж Ён, што вецер і мора слухаюцца Яго?»</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">І прыйшлі на другі бок мора ў край Гадарэнскі.</verse>
				<verse number="2">І калі выйшаў Ён з чаўна, адразу пераняў Яго чалавек з магілаў, [апанаваны] нячыстым духам,</verse>
				<verse number="3">які меў жытло ў магілах, і ніхто ня мог яго зьвязаць ланцугамі.</verse>
				<verse number="4">Бо шмат разоў зьвязвалі яго кайданамі і ланцугамі, і ён рваў ланцугі і разьбіваў кайданы, і ніхто ня мог утаймаваць яго.</verse>
				<verse number="5">І ён заўсёды днём і ноччу ў магілах і ў гарах крычаў і біў сябе каменьнямі.</verse>
				<verse number="6">І, здалёк убачыўшы Ісуса, прыбег, і пакланіўся Яму,</verse>
				<verse number="7">і, закрычаўшы моцным голасам, сказаў: «Што мне і Табе, Ісус, Сын Бога Найвышэйшага? Заклінаю Цябе Богам, ня мучай мяне».</verse>
				<verse number="8">Бо [Ісус] сказаў яму: «Выйдзі, духу нячысты, з гэтага чалавека».</verse>
				<verse number="9">І спытаўся ў яго: «Якое імя тваё?» А ён адказаў, кажучы: «Маё імя — легіён, бо нас многа».</verse>
				<verse number="10">І вельмі прасіў Яго, каб не выганяў іх прэч з гэтага краю.</verse>
				<verse number="11">А там каля гары пасьвіўся вялікі гурт сьвіняў.</verse>
				<verse number="12">І прасілі Яго ўсе дэманы, кажучы: «Пашлі нас у сьвіняў, каб мы ў іх увайшлі».</verse>
				<verse number="13">І Ісус адразу дазволіў ім. І, выйшаўшы, духі нячыстыя ўвайшлі ў сьвіняў, і рынуўся гурт са стромы ў мора, а было іх каля дзьвюх тысячаў, і патанулі ў моры.</verse>
				<verse number="14">А тыя, што пасьвілі сьвіняў, уцяклі і абвясьцілі ў горадзе і вёсках, і [людзі] выйшлі паглядзець, што сталася.</verse>
				<verse number="15">І прыходзяць да Ісуса, і бачаць, што апанаваны дэманамі, у якім быў легіён, сядзіць адзеты і пры здаровым розуме, і спалохаліся.</verse>
				<verse number="16">І тыя, што бачылі, расказалі ім, што сталася з апанаваным дэманам, і пра сьвіняў.</verse>
				<verse number="17">І пачалі прасіць Яго, каб адыйшоў ад межаў іхніх.</verse>
				<verse number="18">І калі Ён увайшоў у човен, той, што быў апанаваны дэманам, прасіў Яго, каб быць з Ім.</verse>
				<verse number="19">Ісус жа не дазволіў яму, але гаворыць: «Ідзі ў дом твой да сваіх, і раскажы ім, што Госпад учыніў табе і зьлітаваўся над табою».</verse>
				<verse number="20">І ён пайшоў, і пачаў абвяшчаць у Дэкапалі, што ўчыніў яму Ісус, і ўсе дзівіліся.</verse>
				<verse number="21">І калі Ісус зноў пераправіўся ў чаўне на другі бок, зыйшлося да Яго мноства людзей, і Ён быў каля мора.</verse>
				<verse number="22">І вось прыходзіць адзін з начальнікаў сынагогі, на імя Яір, і, убачыўшы Яго, падае да ног Ягоных,</verse>
				<verse number="23">і вельмі просіць Яго, кажучы: «Дачка мая канае, прыйдзі, ускладзі рукі на яе, каб была выратаваная і жыла».</verse>
				<verse number="24">І Ён пайшоў з ім. І ішоў за Ім вялізарны натоўп, і ціснулі Яго.</verse>
				<verse number="25">І нейкая жанчына, хворая на цячэньне крыві дванаццаць гадоў,</verse>
				<verse number="26">якая шмат нацярпелася ад шматлікіх лекараў, і выдаткавала ўсё, што мела, і не атрымала аніякай карысьці, але яшчэ горш пачувалася,</verse>
				<verse number="27">пачуўшы пра Ісуса, падыйшла ў натоўпе ззаду і дакранулася да шаты Ягонае,</verse>
				<verse number="28">бо казала: «Калі толькі дакрануся шаты Ягонае, буду выратаваная».</verse>
				<verse number="29">І адразу высахла ў яе крывацеча, і яна адчула ў целе, што паздаравела ад немачы.</verse>
				<verse number="30">І адразу Ісус, адчуўшы ў Сабе, што моц выйшла з Яго, павярнуўся да натоўпу і сказаў: «Хто дакрануўся шаты Маёй?»</verse>
				<verse number="31">І сказалі Яму вучні Ягоныя: «Бачыш натоўп, які цісьне Цябе, і кажаш: “Хто дакрануўся да Мяне?”»</verse>
				<verse number="32">Але Ён паглядзеў кругом, каб убачыць тую, што зрабіла гэта.</verse>
				<verse number="33">А жанчына, спалохаўшыся і дрыжучы, ведаючы, што з ёю сталася, падыйшла і ўпала перад Ім, і сказала Яму ўсю праўду.</verse>
				<verse number="34">Ён жа сказаў ёй: «Дачка! Вера твая збавіла цябе. Ідзі ў супакоі і будзь здаровая ад немачы тваёй».</verse>
				<verse number="35">Яшчэ Ён гаварыў, прыходзяць ад начальніка сынагогі людзі і кажуць: «Дачка твая памерла, нашто яшчэ турбуеш Настаўніка?»</verse>
				<verse number="36">Ісус жа, пачуўшы сказанае слова, кажа да начальніка сынагогі: «Ня бойся, толькі вер».</verse>
				<verse number="37">І не дазволіў нікому ісьці за Ім, акрамя Пятра, Якуба і Яна, брата Якуба.</verse>
				<verse number="38">І прыходзіць у дом начальніка сынагогі, і бачыць замяшаньне, плач і лямант вялікі.</verse>
				<verse number="39">І, увайшоўшы, гаворыць ім: «Чаму вы ўзрушаныя і плачаце? Дзіцятка не памерла, але сьпіць».</verse>
				<verse number="40">І сьмяяліся з Яго. Ісус жа, адправіўшы ўсіх, бярэ бацьку і маці дзіцяці ды тых, што з Ім былі, і ўваходзіць туды, дзе ляжала дзіцятка.</verse>
				<verse number="41">І, узяўшы руку дзіцяці, гаворыць ёй: «Таліта кумі», што значыць: «Дзяўчынка, табе кажу, устань!»</verse>
				<verse number="42">І адразу ўстала дзяўчынка, і хадзіла, а мела яна дванаццаць гадоў. І [ўсе] дзівіліся з захапленьнем вялікім.</verse>
				<verse number="43">І перасьцерагаў іх, каб ніхто пра гэта ня ведаў, і сказаў, каб далі ёй есьці.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="6">
				<verse number="1">І выйшаў адтуль, і прыйшоў у бацькаўшчыну Сваю, і вучні Ягоныя ідуць за Ім.</verse>
				<verse number="2">І калі сталася субота, пачаў вучыць у сынагозе. І многія, слухаючы, дзівіліся і казалі: «Адкуль у Яго гэтае? І што за мудрасьць дадзеная Яму, што нават цуды гэткія стаюцца праз рукі Яго?</verse>
				<verse number="3">Ці ж гэта не цясьляр, сын Марыі, брат Якуба, Ёсіі, Юды і Сымона? Ці ж ня сёстры Ягоныя тут сярод нас?» І горшыліся з Яго.</verse>
				<verse number="4">А Ісус сказаў ім: «Няма прарока без пашаны, хіба толькі ў бацькаўшчыне сваёй і сярод сваякоў сваіх, і ў доме сваім».</verse>
				<verse number="5">І ня мог там учыніць ніводнага цуду, толькі некалькіх нямоглых, усклаўшы рукі на іх, аздаравіў.</verse>
				<verse number="6">І зьдзіўляўся з недаверства іхняга. І абыходзіў навакольныя мястэчкі, навучаючы.</verse>
				<verse number="7">І паклікаў Дванаццаць, і пачаў пасылаць іх па двое, і даў ім уладу над нячыстымі духамі.</verse>
				<verse number="8">І загадаў ім, каб ня бралі нічога ў дарогу, акрамя аднаго кія: ані торбы, ані хлеба, ані медзі ў поясе,</verse>
				<verse number="9">але ў сандалы абувацца і не апранацца ў дзьве вопраткі.</verse>
				<verse number="10">І сказаў ім: «Дзе толькі ўвойдзеце ў дом, там заставайцеся, пакуль ня пойдзеце адтуль.</verse>
				<verse number="11">І калі хто ня прыме вас і ня будзе вас слухаць, выходзячы адтуль, абтрасіце пыл з вашых ног на сьведчаньне ім. Сапраўды кажу вам, лягчэй будзе Садому і Гаморы ў дзень суду, чым гораду гэтаму».</verse>
				<verse number="12">І яны, пайшоўшы, абвяшчалі, каб навярталіся,</verse>
				<verse number="13">і мноства дэманаў выганялі, і многіх нямоглых мазалі алеем і аздараўлялі.</verse>
				<verse number="14">І пачуў валадар Ірад [пра Яго], бо імя Ягонае сталася ведамым, і сказаў: «Гэта Ян Хрысьціцель уваскрос з мёртвых, і таму цуды дзеюцца праз Яго».</verse>
				<verse number="15">Іншыя казалі: «Гэта Ільля», а іншыя казалі: «Гэта прарок, або як адзін з прарокаў».</verse>
				<verse number="16">Пачуўшы гэта, Ірад сказаў: «Гэта Ян, якому я сьцяў галаву. Ён уваскрос з мёртвых».</verse>
				<verse number="17">Бо Ірад сам паслаў і ўзяў Яна, і ўвязьніў яго ў вязьніцы дзеля Ірадыяды, жонкі Філіпа, брата свайго, якую ён узяў за жонку.</verse>
				<verse number="18">Бо Ян гаварыў Іраду: «Нельга табе мець жонку брата твайго».</verse>
				<verse number="19">А сама Ірадыяда злавала на яго і хацела яго зьнішчыць, але не магла,</verse>
				<verse number="20">бо Ірад баяўся Яна, ведаючы, што ён чалавек праведны і сьвяты, і сьцярог яго і шмат што рабіў, слухаючыся яго, і ахвотна яго слухаў.</verse>
				<verse number="21">І як надарыўся зручны дзень, калі Ірад з нагоды сваіх урадзін справіў вячэру для магнатаў сваіх, тысячнікаў і начальнікаў Галілейскіх,</verse>
				<verse number="22">дачка Ірадыяды ўвайшла і таньчыла, і спадабалася Іраду і тым, што з ім узьлягалі. І сказаў валадар дзяўчыне: «Прасі ў мяне, што хочаш, і я дам табе».</verse>
				<verse number="23">І прысягнуў ёй: «Што папросіш у мяне, дам табе, хоць бы нават палову валадарства майго».</verse>
				<verse number="24">Яна, выйшаўшы, спыталася ў маці сваёй: «Што мне прасіць?» Тая ж сказала: «Галаву Яна Хрысьціцеля».</verse>
				<verse number="25">І яна, адразу шпарка вярнуўшыся да валадара, прасіла, кажучы: «Хачу, каб неадкладна даў ты мне на місе галаву Яна Хрысьціцеля».</verse>
				<verse number="26">І валадар, хоць засмуткаваўшы, але дзеля прысягі і тых, што ўзьлягалі, не захацеў ёй адмовіць.</verse>
				<verse number="27">І адразу, паслаўшы ката, валадар загадаў прынесьці галаву яго.</verse>
				<verse number="28">Той, пайшоўшы, сьцяў яго ў вязьніцы, і прынёс галаву ягоную на місе, і даў дзяўчыне, а дзяўчына дала яе маці сваёй.</verse>
				<verse number="29">І, пачуўшы [пра гэта], вучні ягоныя прыйшлі і ўзялі цела ягонае, і палажылі яго ў магілу.</verse>
				<verse number="30">І сабраліся апосталы да Ісуса, і расказалі Яму ўсё, і што зрабілі, і чаго навучылі.</verse>
				<verse number="31">І Ён сказаў ім: «Ідзіце адны ў пустыннае месца, і супачыньце крыху». Бо многа было тых, што прыходзілі і адыходзілі, і нават паесьці ня мелі часу.</verse>
				<verse number="32">І паплылі ў пустыннае месца на чаўне адны.</verse>
				<verse number="33">І бачыў натоўп, як яны адплывалі, і многія пазналі іх, і зьбегліся туды пешшу з усіх гарадоў, і апярэдзілі іх, і зыйшліся да Яго.</verse>
				<verse number="34">І, выйшаўшы, Ісус убачыў вялікі натоўп, і зьлітаваўся з іх, бо яны былі як авечкі, што ня маюць пастуха, і пачаў навучаць іх шмат.</verse>
				<verse number="35">І калі мінула шмат часу, вучні Ягоныя, прыйшоўшы да Яго, кажуць: «Месца гэтае пустыннае, а гадзіна ўжо позьняя.</verse>
				<verse number="36">Адпусьці іх, каб, пайшоўшы ў навакольныя вёскі і мястэчкі, купілі сабе хлеба, бо яны ня маюць што есьці».</verse>
				<verse number="37">Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «Вы дайце ім есьці». І кажуць Яму: «Няўжо маем пайсьці і купіць за дзьвесьце дынараў хлеба, і даць ім есьці?»</verse>
				<verse number="38">Ён жа гаворыць ім: «Колькі маеце хлябоў? Ідзіце і паглядзіце!» Яны, даведаўшыся, кажуць: «Пяць, і дзьве рыбы».</verse>
				<verse number="39">І загадаў ім пасадзіць усіх грамадамі на зялёнай траве.</verse>
				<verse number="40">І паселі шэраг за шэрагам па сто і па пяцьдзясят.</verse>
				<verse number="41">І Ён, узяўшы пяць хлябоў і дзьве рыбы, глянуўшы ў неба, дабраславіў і паламаў хлябы, і даў вучням Сваім, каб яны раздалі ім; і дзьве рыбы разьдзяліў для ўсіх.</verse>
				<verse number="42">І елі ўсе, і наеліся.</verse>
				<verse number="43">І сабралі кавалкаў дванаццаць поўных кашоў, і рэшткі рыбы.</verse>
				<verse number="44">А тых, што елі хлябы, было каля пяці тысячаў мужчынаў.</verse>
				<verse number="45">І адразу змусіў вучняў Сваіх увайсьці ў човен і плысьці наперад на другі бок, у Бэтсаіду, пакуль Ён адпусьціць натоўп.</verse>
				<verse number="46">І, адпусьціўшы іх, пайшоў на гару маліцца.</verse>
				<verse number="47">І як надыйшоў вечар, човен быў на сярэдзіне мора, а Ён адзін на зямлі.</verse>
				<verse number="48">І ўбачыў іх, як мучыліся, плывучы, бо вецер быў супраціўны, і каля чацьвёртай варты ночы прыходзіць да іх, ідучы па моры, і хацеў абмінуць іх.</verse>
				<verse number="49">Яны, убачыўшы Яго, як ішоў па моры, думалі, што гэта здань, і закрычалі.</verse>
				<verse number="50">Усе бо бачылі Яго, і стрывожыліся. І Ён адразу прамовіў да іх, і кажа ім: «Будзьце пэўныя, гэта Я, ня бойцеся!»</verse>
				<verse number="51">І ўвайшоў да іх у човен, і вецер сьціх. І яны празьмерна здумеліся ў сабе, і зьдзіўляліся,</verse>
				<verse number="52">бо не зразумелі з хлябамі, бо сэрца іхняе было скамянелае.</verse>
				<verse number="53">І, пераплыўшы, прыйшлі ў зямлю Генэсарэт, і прысталі да берагу.</verse>
				<verse number="54">І калі яны выйшлі з чаўна, адразу пазналі Яго,</verse>
				<verse number="55">абеглі ўвесь той край, і пачалі на ложках прыносіць хворых туды, дзе, як чулі, быў Ён.</verse>
				<verse number="56">І, калі Ён уваходзіў у якое паселішча, або горад, або вёску, клалі нядужых на плошчах, і прасілі Яго, каб хоць крыса шаты Яго дакрануцца; і колькі іх дакранулася Яго, былі аздароўлены.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="7">
				<verse number="1">І сабраліся да Яго фарысэі і некаторыя кніжнікі, што прыйшлі з Ерусаліму.</verse>
				<verse number="2">І, убачыўшы некаторых з вучняў Ягоных, што елі хлеб нячыстымі, гэта значыць нямытымі, рукамі, вінавацілі іх.</verse>
				<verse number="3">Бо самі фарысэі і ўсе Юдэі не ядуць, не абмыўшы чыста рук, трымаючыся традыцыяў старэйшых.</verse>
				<verse number="4">І пасьля рынку, пакуль не абмыюцца, не ядуць; і ёсьць шмат іншага, чаго яны прытрымліваюцца: абмываньня келіхаў і конавак, мядніцаў і сталоў.</verse>
				<verse number="5">Пасьля пытаюцца ў Яго фарысэі і кніжнікі: «Чаму вучні Твае ня ходзяць паводле традыцыяў старэйшых, але нячыстымі рукамі ядуць хлеб?»</verse>
				<verse number="6">Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «Добра пра вас, крывадушнікаў, прарочыў Ісая, як напісана: “Народ гэты губамі шануе Мяне, а сэрца іхняе трымаецца далёка ад Мяне.</verse>
				<verse number="7">але марна пакланяюцца Мне, навучаючы вучэньняў і пастановаў чалавечых”.</verse>
				<verse number="8">Бо вы, пакінуўшы прыказаньне Божае, трымаецеся традыцыі чалавечай, абмываньня конавак і келіхаў, і шмат іншага, да гэтага падобнага, чыніце».</verse>
				<verse number="9">І сказаў ім: «Ці добра, што вы адкідаеце прыказаньне Божае, каб захаваць вашую традыцыю?</verse>
				<verse number="10">Бо Майсей сказаў: “Шануй бацьку твайго і маці тваю”, і: “Хто праклінае бацьку або маці, няхай сьмерцю памрэ”.</verse>
				<verse number="11">А вы гаворыце: “Калі скажа чалавек бацьку або маці: ‘Карбан’, гэта значыць дар [Богу] тое, чым бы ты ад мяне карыстаўся”,</verse>
				<verse number="12">і ўжо дазваляеце яму нічога не рабіць для бацькі свайго або маці сваёй,</verse>
				<verse number="13">пазбаўляючы сілы слова Божае праз традыцыю вашую, якую вы перадаеце, і шмат да гэтага падобнага чыніце».</verse>
				<verse number="14">І, паклікаўшы ўвесь натоўп, гаварыў ім: «Слухайце Мяне ўсе і разумейце.</verse>
				<verse number="15">Няма нічога, што звонку чалавека, што ўваходзячы ў яго, можа яго апаганіць, але тое, што з чалавека выходзіць, апаганьвае яго.</verse>
				<verse number="16">Калі хто мае вушы слухаць, няхай слухае».</verse>
				<verse number="17">І калі Ён увайшоў у дом ад натоўпу, пыталіся Яго вучні Ягоныя пра прыповесьць.</verse>
				<verse number="18">І кажа ім: «Няўжо і вы такія няцямкія? Няўжо не разумееце, што ўсё, што звонку ўваходзіць у чалавека, ня можа яго апаганіць,</verse>
				<verse number="19">бо ўваходзіць ня ў сэрца ягонае, але ў жывот, і выкідаецца прэч, ачышчаючы ўсякую ежу».</verse>
				<verse number="20">І сказаў: «Тое, што выходзіць з чалавека, тое апаганьвае яго,</verse>
				<verse number="21">бо з нутра, з сэрца чалавечага выходзяць благія думкі, чужалоства, распуснасьць, забойствы,</verse>
				<verse number="22">крадзяжы, хцівасьць, зласьлівасьць, подступ, бессаромнасьць, злое вока, блюзьнерствы, пыха, глупота.</verse>
				<verse number="23">Уся гэтая ліхота знутры выходзіць і апаганьвае чалавека».</verse>
				<verse number="24">І, устаўшы адтуль, Ён адыйшоў у межы Тыру і Сідону. І, увайшоўшы ў дом, хацеў, каб ніхто не даведаўся, але ўтоіцца ня змог.</verse>
				<verse number="25">Бо пачула пра Яго жанчына, у якой дачка мела ў сабе нячыстага духа, і, прыйшоўшы, упала да ног Ягоных.</verse>
				<verse number="26">А жанчына гэтая была Грэчанка, родам Сірафінікіянка; і прасіла яна Яго, каб выгнаў дэмана з дачкі ейнай.</verse>
				<verse number="27">Але Ісус сказаў ёй: «Дазволь перш насыціцца дзецям, бо ня добра ўзяць хлеб у дзяцей і кінуць сабакам».</verse>
				<verse number="28">Яна ж адказала і кажа Яму: «Так, Госпадзе, але ж і сабакі пад сталом ядуць крошкі ад дзяцей».</verse>
				<verse number="29">І сказаў ёй: «Дзеля такога слова ідзі; дэман выйшаў з дачку тваёй».</verse>
				<verse number="30">І адыйшоўшы ў дом свой, яна знайшла, што дэман выйшаў і дачка ляжыць на ложку.</verse>
				<verse number="31">І зноў, выйшаўшы з межаў Тыру і Сідону, пайшоў Ён да мора Галілейскага пасярод межаў Дэкаполя.</verse>
				<verse number="32">І прыводзяць да Яго глухога, які з цяжкасьцю гаварыў, і просяць Яго ўскласьці на яго руку.</verse>
				<verse number="33">І, узяўшы яго ад натоўпу на бок, уклаў пальцы Свае ў ягоныя вушы, і, плюнуўшы, дакрануўся да языка ягонага.</verse>
				<verse number="34">І, глянуўшы ў неба, уздыхнуў, і гаворыць яму: «Эффата», што значыць: «Адчыніся».</verse>
				<verse number="35">І адразу адчыніліся вушы ягоныя і разьвязаліся путы языка ягонага, і ён пачаў добра гаварыць.</verse>
				<verse number="36">І Ён перасьцерагаў іх, каб нікому не расказвалі, але колькі ні забараняў, яны яшчэ шырэй абвяшчалі.</verse>
				<verse number="37">І надзвычай дзівіліся, кажучы: «Усё добра зрабіў, і глухім робіць, каб чулі, і нямым, каб гаварылі».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="8">
				<verse number="1">У тыя дні, калі сабраўся вельмі вялікі натоўп і ня мелі што есьці, Ісус, паклікаўшы вучняў Сваіх, кажа ім:</verse>
				<verse number="2">«Шкада Мне гэтых людзей, бо ўжо тры дні са Мною, і ня маюць што есьці.</verse>
				<verse number="3">І калі іх галоднымі адпушчу ў дамы іхнія, саслабеюць у дарозе, бо некаторыя з іх прыйшлі здалёк».</verse>
				<verse number="4">І адказалі Яму вучні Ягоныя: «Адкуль мог бы хто накарміць іх хлебам тут, у пустыні?»</verse>
				<verse number="5">І спытаўся ў іх: «Колькі маеце хлябоў?» Яны сказалі: «Сем».</verse>
				<verse number="6">І загадаў натоўпу сесьці на зямлю, і, узяўшы сем хлябоў і падзякаваўшы, паламаў, і даў вучням Сваім, каб раздалі; і яны раздалі натоўпу.</verse>
				<verse number="7">І мелі яны некалькі рыбаў. І, іх дабраславіўшы, сказаў раздаць і тыя.</verse>
				<verse number="8">І елі, і наеліся, і сабралі кавалкаў, што засталіся, сем кашоў.</verse>
				<verse number="9">А тых, што елі, было каля чатырох тысячаў; і адпусьціў іх.</verse>
				<verse number="10">І адразу, увайшоўшы з вучнямі Сваімі ў човен, прыйшоў у межы Дальмануты.</verse>
				<verse number="11">І выйшлі фарысэі, і пачалі з Ім спрачацца, дамагаючыся ў Яго знаку з неба, спакушаючы Яго.</verse>
				<verse number="12">І Ён, уздыхнуўшы ў духу, гаворыць: «Чаму гэтае пакаленьне патрабуе знаку? Сапраўды кажу вам: Знак ня будзе дадзены пакаленьню гэтаму».</verse>
				<verse number="13">І, пакінуўшы іх, увайшоў у човен і выправіўся на другі бок.</verse>
				<verse number="14">І забыліся ўзяць хлеб, і нічога ня мелі з сабою ў чаўне, апрача аднаго хлеба.</verse>
				<verse number="15">І Ён перасьцерагаў іх, кажучы: «Глядзіце, сьцеражыцеся кісьлі фарысэйскай і кісьлі Ірадавай».</verse>
				<verse number="16">І яны разважалі між сабой, кажучы: «Гэта таму, што хлеба ня маем».</verse>
				<verse number="17">І, зразумеўшы, Ісус кажа ім: «Чаму разважаеце, што ня маеце хлеба? Ці яшчэ ня цяміце і не разумееце? Ці яшчэ скамянелае маеце сэрца вашае?</verse>
				<verse number="18">Маючы вочы, ня бачыце? І маючы вушы, ня чуеце? І ня памятаеце?</verse>
				<verse number="19">Калі Я пяць хлябоў падзяліў між пяці тысячаў, колькі поўных кашоў кавалкаў вы назьбіралі?» Кажуць Яму: «Дванаццаць».</verse>
				<verse number="20">«А калі сем між чатырох тысячаў, колькі поўных кашоў кавалкаў назьбіралі?» Яны сказалі: «Сем».</verse>
				<verse number="21">І сказаў ім: «Як жа не разумееце?»</verse>
				<verse number="22">І прыходзіць у Бэтсаіду, і прыводзяць да Яго сьляпога, і просяць Яго, каб дакрануўся да яго.</verse>
				<verse number="23">І, узяўшы сьляпога за руку, вывеў яго за мястэчка і, плюнуўшы на вочы ягоныя і ўсклаўшы на яго рукі, спытаўся ў яго, ці што бачыць.</verse>
				<verse number="24">І той, зірнуўшы, сказаў: «Бачу людзей, што як дрэвы ходзяць».</verse>
				<verse number="25">Потым зноў усклаў рукі на вочы яго і зрабіў, каб бачыў. І той зрабіўся здаровым, і ясна мог усё бачыць.</verse>
				<verse number="26">І паслаў яго ў дом ягоны, кажучы: «Не заходзь у мястэчка і не кажы нікому ў мястэчку».</verse>
				<verse number="27">І пайшоў Ісус з вучнямі Сваімі ў паселішчы Цэзарэі Філіпавай. І ў дарозе пытаўся ў вучняў Сваіх, кажучы: «Кім называюць Мяне людзі?»</verse>
				<verse number="28">Яны адказалі: «Янам Хрысьціцелям, а іншыя — Ільлём, а іншыя — адным з прарокаў».</verse>
				<verse number="29">І Ён кажа ім: «А вы кім называеце Мяне?» І адказваючы, Пётар кажа Яму: «Ты — Хрыстос!»</verse>
				<verse number="30">І забараніў ім, каб нікому не гаварылі пра Яго.</verse>
				<verse number="31">І пачаў іх навучаць, што трэба, каб Сын Чалавечы шмат перацярпеў, і быў адкінуты старшынямі, і першасьвятарамі, і кніжнікамі, і быў забіты, і па трох днях уваскрос.</verse>
				<verse number="32">І гаварыў пра гэта адкрыта. І Пётар, адклікаўшы Яго, пачаў забараняць Яму.</verse>
				<verse number="33">Ён жа, павярнуўшыся і глянуўшы на вучняў Сваіх, забараніў Пятру, кажучы: «Адыйдзі ад Мяне, шатан, бо думаеш не пра тое, што Божае, але што чалавечае».</verse>
				<verse number="34">І, паклікаўшы натоўп разам з вучнямі Сваімі, сказаў ім: «Калі хто хоча ісьці за Мною, няхай адрачэцца самога сябе, і возьме крыж свой, і ідзе за Мною.</verse>
				<verse number="35">Бо хто хоча выратаваць душу сваю, той загубіць яе; а хто загубіць душу сваю дзеля Мяне і дзеля Эвангельля, той збавіць яе.</verse>
				<verse number="36">Бо што за карысьць чалавеку, калі ён здабудзе ўвесь сьвет, а душы сваёй пашкодзіць?</verse>
				<verse number="37">Або што дасьць чалавек у выкуп за душу сваю?</verse>
				<verse number="38">Бо хто пасароміцца Мяне і словаў Маіх у гэтым пакаленьні, чужаложным і грэшным, таго і Сын Чалавечы пасароміцца, калі прыйдзе ў славе Айца Свайго з анёламі сьвятымі».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="9">
				<verse number="1">І сказаў ім: «Сапраўды кажу вам, што ёсьць некаторыя з тых, што тут стаяць, якія не пакаштуюць сьмерці, пакуль ня ўбачаць Валадарства Божае, што прыходзіць у моцы».</verse>
				<verse number="2">І праз шэсьць дзён бярэ Ісус Пятра, і Якуба, і Яна, і вядзе іх асобна адных на высокую гару. І перамяніўся перад імі.</verse>
				<verse number="3">І адзеньне Яго сталася бліскучым і такім белым, як сьнег, такім, што на зямлі бялільшчык выбеліць ня зможа.</verse>
				<verse number="4">І зьявіўся ім Ільля з Майсеем, і вялі гутарку з Ісусам.</verse>
				<verse number="5">І, адказваючы, Пётар гаворыць Ісусу: «Раббі, добра нам тут быць, зробім тры намёты: Табе адзін, і Майсею адзін, і Ільлі адзін».</verse>
				<verse number="6">Бо ня ведаў, што гаворыць, бо яны былі напалоханыя.</verse>
				<verse number="7">І сталася воблака, ахінуўшае іх, і голас выйшаў з воблака, які казаў: «Гэта Сын Мой улюбёны, Яго слухайце!»</verse>
				<verse number="8">І раптам, разгледзеўшыся наўкола, нікога больш ня ўбачылі, апрача аднаго Ісуса.</verse>
				<verse number="9">Калі ж яны зыходзілі з гары, Ён загадаў ім, каб нікому не расказвалі пра тое, што бачылі, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсьне з мёртвых.</verse>
				<verse number="10">І яны затрымалі гэтае слова, пытаючыся адзін аднаго: «Што гэта значыць: уваскрэснуць з мёртвых?».</verse>
				<verse number="11">І спыталіся ў Яго, кажучы: «Чаму кніжнікі кажуць, што спачатку павінен прыйсьці Ільля?»</verse>
				<verse number="12">А Ён, адказваючы, сказаў ім: «Ільля, прыйшоўшы спачатку, направіць усё; і як напісана пра Сына Чалавечага, што шмат перацерпіць і будзе лічыцца за нішто.</verse>
				<verse number="13">Але кажу вам: і Ільля прыйшоў, і ўчынілі з ім, што хацелі, як напісана пра яго».</verse>
				<verse number="14">І, прыйшоўшы да вучняў, убачыў вакол іх вялікі натоўп і кніжнікаў, што спрачаліся з імі.</verse>
				<verse number="15">І адразу ўвесь натоўп, убачыўшы Яго, здумеўся, і, падбягаючы, вітаў Яго.</verse>
				<verse number="16">І Ён спытаўся ў кніжнікаў: «Пра што спрачаецеся з імі?»</verse>
				<verse number="17">І, адказваючы, адзін з натоўпу сказаў: «Настаўнік, я прывёў да Цябе сына майго, які мае духа нямога.</verse>
				<verse number="18">І ён, дзе схопіць яго, кідае яго на зямлю, і ён пеніцца, і скрыгоча зубамі ды пруцянее. І я казаў вучням Тваім, каб выгналі яго, і яны ня здолелі».</verse>
				<verse number="19">Ён жа, адказваючы яму, гаворыць: «О, пакаленьне бязьвернае! Як доўга буду з вамі? Як доўга буду цярпець вас? Прывядзіце яго да Мяне».</verse>
				<verse number="20">І прывялі яго да Яго. І, убачыўшы Яго, адразу дух тузануў яго, і ён упаў на зямлю і качаўся, выпускаючы пену.</verse>
				<verse number="21">І спытаўся Ён у бацькі ягонага: «Як даўно гэта зрабілася з ім?» А ён сказаў: «Ад дзяцінства;</verse>
				<verse number="22">і шмат разоў кідаў яго ў агонь і ў ваду, каб яго загубіць. Але, калі што можаш, дапамажы нам, зьлітаваўшыся над намі».</verse>
				<verse number="23">Ісус жа сказаў яму: «Калі можаш верыць, усё магчыма таму, хто верыць».</verse>
				<verse number="24">І адразу, загаласіўшы, бацька хлопца сказаў праз сьлёзы: «Веру, Госпадзе! Дапамажы майму недаверству».</verse>
				<verse number="25">Ісус, убачыўшы, што зьбіраецца натоўп, забараніў духу нячыстаму, кажучы яму: «Духу нямы і глухі! Я загадваю табе: выйдзі з яго і больш не ўваходзь у яго!»</verse>
				<verse number="26">І той, закрычаўшы і моцна тузануўшы ім, выйшаў; і ён зрабіўся як мёртвы, так што многія гаварылі, што ён памёр.</verse>
				<verse number="27">Але Ісус, узяўшы яго за руку, падняў яго, і ён устаў.</verse>
				<verse number="28">І калі ўвайшоў у дом, вучні Ягоныя ўжо адны пыталіся ў Яго: «Чаму мы не маглі выгнаць яго?»</verse>
				<verse number="29">І Ён сказаў ім: «Гэты род ніяк ня можа выйсьці, адно толькі праз малітву і пост».</verse>
				<verse number="30">І, выйшаўшы адтуль, праходзілі праз Галілею, і Ён не хацеў, каб хто даведаўся.</verse>
				<verse number="31">Бо навучаў вучняў Сваіх і гаварыў ім, што Сын Чалавечы будзе выдадзены ў рукі людзей і заб’юць Яго, але забіты праз тры дні ўваскрэсьне.</verse>
				<verse number="32">Але яны слова гэтага не разумелі, а спытацца ў Яго баяліся.</verse>
				<verse number="33">І прыйшоў у Капэрнаум, і як былі ў доме, спытаўся ў іх: «Пра што ў дарозе вы між сабою разважалі?»</verse>
				<verse number="34">Але яны маўчалі, бо дарогаю вялі гутарку між сабою, хто большы.</verse>
				<verse number="35">І, сеўшы, паклікаў Дванаццаць, і кажа ім: «Калі хто хоча быць першым, няхай будзе з усіх апошнім і служыцелем для ўсіх».</verse>
				<verse number="36">І, узяўшы дзіця, паставіў яго пасярод іх, і, прытуліўшы яго, сказаў ім:</verse>
				<verse number="37">«Хто прыйме адно з такіх дзяцей у імя Маё, той Мяне прыймае, а хто Мяне прыйме, той не Мяне прыймае, але Таго, Хто Мяне паслаў».</verse>
				<verse number="38">І адказаў Яму Ян, кажучы: «Настаўнік, мы бачылі чалавека, які ў імя Тваё выганяе дэманаў, але ня ходзіць за намі, і мы забаранілі яму, бо ён ня ходзіць за намі».</verse>
				<verse number="39">А Ісус сказаў: «Не забараняйце яму, бо няма нікога, хто, учыніўшы цуд у імя Маё, мог бы хутка праклінаць Мяне.</verse>
				<verse number="40">Бо хто ня супраць вас, той за вас.</verse>
				<verse number="41">Бо хто напоіць вас кубкам вады ў імя Маё, таму што вы — Хрыстовыя, сапраўды кажу вам, ня страціць нагароды сваёй.</verse>
				<verse number="42">А хто згоршыць аднаго з малых гэтых, якія вераць у Мяне, такому лепш было б, каб прычапілі млынавы камень на шыю ягоную і кінулі яго ў мора.</verse>
				<verse number="43">І калі рука твая горшыць цябе, адсячы яе; лепш табе калекаю ўвайсьці ў жыцьцё, чым, маючы абедзьве рукі, ісьці ў геенну, у агонь нязгасны,</verse>
				<verse number="44">дзе чарвяк іх не памірае і агонь не згасае.</verse>
				<verse number="45">І калі нага твая горшыць цябе, адсячы яе; лепш табе кульгавым увайсьці ў жыцьцё, чым, маючы абедзьве нагі, быць укінутым у геенну, у агонь нязгасны,</verse>
				<verse number="46">дзе чарвяк іх не памірае і агонь не згасае.</verse>
				<verse number="47">І калі вока тваё горшыць цябе, выдзяры яго, лепш табе з адным вокам увайсьці ў Валадарства Божае, чым, маючы двое вачэй, быць укінутым у геенну вогненную,</verse>
				<verse number="48">дзе чарвяк іх не памірае і агонь не згасае.</verse>
				<verse number="49">Бо кожны агнём будзе пасолены, і ўсякая ахвяра сольлю будзе пасоленая.</verse>
				<verse number="50">Соль добрая, але калі соль станецца несалонай, чым яе прыправіце? Мейце ў сабе соль і супакой мейце між сабою».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="10">
				<verse number="1">Устаўшы адтуль, прыходзіць у межы Юдэі за Ярданам. І зноў зьбіраецца вакол Яго натоўп, і Ён, як меў звычай, зноў навучаў іх.</verse>
				<verse number="2">І, падыйшоўшы, фарысэі спыталіся ў Яго, спакушаючы Яго: «Ці можна мужу кінуць жонку?»</verse>
				<verse number="3">Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «А што загадаў вам Майсей?»</verse>
				<verse number="4">Яны ж сказалі: «Майсей дазволіў напісаць разводны ліст і пакінуць яе».</verse>
				<verse number="5">І, адказваючы, сказаў ім Ісус: «Дзеля жорсткасьці сэрца вашага напісаў ён вам гэткае прыказаньне.</verse>
				<verse number="6">Але на пачатку стварэньня мужчынай і жанчынай стварыў іх Бог.</verse>
				<verse number="7">Дзеля гэтага пакіне чалавек бацьку свайго і маці і прылепіцца да жонкі сваёй,</verse>
				<verse number="8">і будуць двое адным целам; дык іх ужо ня двое, але адно цела.</verse>
				<verse number="9">Што вось Бог злучыў, чалавек няхай не разлучае».</verse>
				<verse number="10">І ў доме вучні Ягоныя зноў пра тое самае пыталіся ў Яго.</verse>
				<verse number="11">І кажа ім: «Хто пакіне жонку сваю і ажэніцца з іншай, той чужаложыць з ёю.</verse>
				<verse number="12">І калі жонка пакіне мужа свайго і пойдзе за іншага — чужаложыць».</verse>
				<verse number="13">І прыносілі дзетак да Яго, каб Ён дакрануўся да іх; вучні ж забаранялі тым, што прыносілі.</verse>
				<verse number="14">Бачачы гэта, Ісус абурыўся і сказаў ім: «Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне і не забараняйце ім, бо гэтакіх ёсьць Валадарства Божае.</verse>
				<verse number="15">Сапраўды кажу вам: хто ня прыйме Валадарства Божага як дзіця, ня ўвойдзе ў яго».</verse>
				<verse number="16">І, прытуліўшы іх і ўсклаўшы на іх рукі, дабраславіў іх.</verse>
				<verse number="17">І калі выходзіў у дарогу, хтосьці, падбегшы і ўпаўшы перад Ім на калені, спытаўся ў Яго: «Настаўнік добры! Што мне рабіць, каб успадкаеміць жыцьцё вечнае?»</verse>
				<verse number="18">Ісус жа сказаў яму: «Чаму Мяне называеш добрым? Ніхто ня добры, толькі адзін Бог.</verse>
				<verse number="19">Ведаеш прыказаньні: “Не чужалож”, “Не забівай”, “Не крадзі”, “Ня сьведчы фальшыва”, “Не рабі крыўды”, “Шануй бацьку твайго і маці”».</verse>
				<verse number="20">А ён, адказваючы, сказаў Яму: «Настаўнік, усё гэта я захаваў ад юнацтва майго».</verse>
				<verse number="21">Ісус жа, паглядзеўшы на яго, узьлюбіў яго і сказаў яму: «Аднаго табе не хапае: ідзі, прадай усё, што маеш, і раздай убогім, і будзеш мець скарб у небе, і прыходзь, ідзі за Мною, узяўшы крыж».</verse>
				<verse number="22">Той жа, спахмурнелы ад гэтага слова, адыйшоўся сумны, бо меў вялікую маёмасьць.</verse>
				<verse number="23">І Ісус, паглядзеўшы вакол, кажа вучням Сваім: «Як цяжка тым, што маюць грошы, увайсьці ў Валадарства Божае».</verse>
				<verse number="24">Вучні аслупянелі дзеля словаў Ягоных. Але Ісус зноў кажа ім у адказ: «Дзеці, як цяжка ўвайсьці ў Валадарства Божае тым, хто ўскладае надзею на багацьце.</verse>
				<verse number="25">Лягчэй вярблюду прайсьці праз вушка іголкі, чым багатаму ўвайсьці ў Валадарства Божае».</verse>
				<verse number="26">А яны яшчэ больш дзівіліся, гаворачы між сабою: «Хто ж тады можа быць збаўлены?»</verse>
				<verse number="27">Ісус, паглядзеўшы на іх, гаворыць: «У людзей гэта немагчыма, але ня ў Бога, бо ў Бога ўсё магчыма».</verse>
				<verse number="28">І Пётар пачаў гаварыць Яму: «Вось жа мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою».</verse>
				<verse number="29">Адказваючы, Ісус сказаў: «Сапраўды кажу вам: Няма нікога, хто б пакінуў дом, або братоў, або сёстраў, або бацьку, або маці, або жонку, або дзяцей, або палі дзеля Мяне і дзеля Эвангельля,</verse>
				<verse number="30">і не атрымаў бы цяпер, у гэты час, сярод перасьледаваньняў, у сто разоў больш дамоў, і братоў, і сёстраў, і маці, і дзяцей, і палёў, а ў будучым веку — жыцьцё вечнае.</verse>
				<verse number="31">І многія першыя будуць апошнімі, і апошнія — першымі».</verse>
				<verse number="32">Калі яны былі ў дарозе, узыходзячы ў Ерусалім, Ісус ішоў наперадзе іх, а яны жахаліся і, ідучы за Ім, былі ў страху. І, узяўшы зноў Дванаццаць, пачаў гаварыць ім пра тое, што з Ім мае здарыцца:</verse>
				<verse number="33">«Вось, мы ўзыходзім у Ерусалім; і Сын Чалавечы будзе выдадзены першасьвятарам і кніжнікам, і асудзяць Яго на сьмерць, і выдадуць Яго паганам,</verse>
				<verse number="34">і будуць зьдзекавацца з Яго, будуць бічаваць Яго і пляваць на Яго, і заб’юць Яго, і на трэці дзень Ён уваскрэсьне».</verse>
				<verse number="35">І падыйшлі да Яго Якуб і Ян, сыны Зэбэдэевы, кажучы: «Настаўнік, мы хочам, каб Ты зрабіў нам, пра што будзем прасіць».</verse>
				<verse number="36">Ён жа сказаў ім: «Што хочаце, каб Я зрабіў вам?»</verse>
				<verse number="37">Яны ж сказалі Яму: «Дай нам, каб нам сесьці аднаму праваруч Цябе, а другому — леваруч Цябе ў славе Тваёй».</verse>
				<verse number="38">Ісус жа сказаў ім: «Ня ведаеце, пра што просіце. Ці ж можаце піць келіх, які Я п’ю, або хрысьціцца хрышчэньнем, якім Я хрышчуся?»</verse>
				<verse number="39">Яны сказалі Яму: «Можам». Ісус жа сказаў ім: «Келіх, які Я п’ю, будзеце піць, і хрышчэньнем, якім Я хрышчуся, будзеце ахрышчаны.</verse>
				<verse number="40">Але сесьці праваруч Мяне або леваруч Мяне ня Мне даваць, але каму падрыхтавана».</verse>
				<verse number="41">І, пачуўшы, дзесяць пачалі абурацца на Якуба і Яна.</verse>
				<verse number="42">Ісус жа, паклікаўшы іх, гаворыць ім: «Вы ведаеце, што тыя, якія лічацца князямі народаў, пануюць над імі, і магнаты іхнія маюць уладу над імі.</verse>
				<verse number="43">У вас няхай будзе ня гэтак, але хто хоча стацца між вамі большым, няхай будзе служыцелем вашым.</verse>
				<verse number="44">І хто хоча ў вас стацца першым, няхай будзе слугою ўсіх.</verse>
				<verse number="45">Бо і Сын Чалавечы не прыйшоў, каб Яму служылі, але каб паслужыць і аддаць душу Сваю на адкупленьне многіх».</verse>
				<verse number="46">І прыходзяць у Ерыхон. І калі Ён выходзіў з Ерыхону з вучнямі Сваімі і вялікім натоўпам, сьляпы Бартымей, сын Тымея, сядзеў пры дарозе, жабруючы.</verse>
				<verse number="47">І, пачуўшы, што гэта Ісус з Назарэту, пачаў крычаць і казаць: «Ісусе, Сыне Давідаў, зьлітуйся нада мною!»</verse>
				<verse number="48">І сварыліся многія на яго, каб замаўчаў, але ён тым мацней закрычаў: «Сыне Давідаў, зьлітуйся нада мною!»</verse>
				<verse number="49">І, спыніўшыся, Ісус сказаў паклікаць яго. І клічуць сьляпога, гаворачы яму: «Будзь пэўны, уставай, кліча цябе».</verse>
				<verse number="50">Ён, пакінуўшы адзеньне сваё, устаў і прыйшоў да Ісуса.</verse>
				<verse number="51">І, адказваючы, гаворыць яму Ісус: «Што хочаш, каб Я табе ўчыніў?» Сьляпы сказаў Яму: «Раббоні, каб мне бачыць».</verse>
				<verse number="52">Ісус жа сказаў яму: «Ідзі, вера твая збавіла цябе». І адразу ён стаў бачыць, і пайшоў за Ісусам па дарозе.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="11">
				<verse number="1">І калі наблізіліся да Ерусаліму, да Бэтфагі і Бэтаніі на гары Аліўнай, Ён пасылае двух вучняў Сваіх</verse>
				<verse number="2">і гаворыць ім: «Ідзіце ў мястэчка, што перад вамі, і адразу, уваходзячы ў яго, знойдзеце асьляня прывязанае, на якога яшчэ ніхто з людзей не сядаў; адвязаўшы яго, прывядзіце.</verse>
				<verse number="3">І калі хто скажа вам: “Што вы гэта робіце?”, скажыце, што Госпад яго патрабуе, і адразу пашле яго сюды».</verse>
				<verse number="4">Яны пайшлі і знайшлі асьляня пры дзьвярах звонку на вуліцы, і адвязалі яго.</verse>
				<verse number="5">І некаторыя, што там стаялі, гаварылі ім: «Што вы робіце, адвязваючы асьляня?»</verse>
				<verse number="6">Яны ж сказалі ім, як загадаў Ісус, і пусьцілі іх.</verse>
				<verse number="7">І прывялі асьляня да Ісуса, і ўсклалі на яго адзеньне сваё; і Ён сеў на яго.</verse>
				<verse number="8">І многія пасьцілалі на дарозе адзеньне сваё, а іншыя рэзалі галіны з дрэваў і пасьцілалі на дарозе.</verse>
				<verse number="9">І тыя, што ішлі наперадзе, і тыя, што ішлі за Ім, крычалі, кажучы: «Гасанна! Дабраслаўлёны Той, Хто прыходзіць у імя Госпада!</verse>
				<verse number="10">Дабраслаўлёнае валадарства бацькі нашага Давіда, якое прыходзіць у імя Госпада! Гасанна на вышынях!»</verse>
				<verse number="11">І ўвайшоў Ісус у Ерусалім і ў сьвятыню; і, агледзеўшы ўсё, бо гадзіна ўжо была вечаровая, выйшаў у Бэтанію з Дванаццацьцю.</verse>
				<verse number="12">І назаўтра, калі ішлі яны з Бэтаніі, Ён адчуў голад.</verse>
				<verse number="13">І, убачыўшы здалёк фігавае дрэва, пакрытае лісьцем, падыйшоў, ці ня знойдзе што на ім; але, падыйшоўшы да яго, нічога не знайшоў, акрамя лістоты, бо не была пара на фігі.</verse>
				<verse number="14">І, адказваючы, Ісус сказаў да яго: «Няхай ніхто ўжо да веку ня есьць з цябе плоду». І чулі гэта вучні Ягоныя.</verse>
				<verse number="15">І прыходзяць у Ерусалім. І Ісус, увайшоўшы ў сьвятыню, пачаў выганяць тых, што продалі і куплялі ў сьвятыні, і сталы мяняльнікаў і лаўкі прадаўцоў галубоў перавярнуў,</verse>
				<verse number="16">і не дазваляў, каб хто насіў хоць якую рэч праз сьвятыню.</verse>
				<verse number="17">І навучаў, кажучы ім: «Ці ж не напісана: “Дом Мой домам малітвы будзе названы для ўсіх народаў”? А вы зрабілі яго пячорай разбойнікаў».</verse>
				<verse number="18">І пачулі гэта першасьвятары і кніжнікі, і шукалі, як Яго загубіць, бо баяліся Яго, бо ўвесь натоўп захапляўся Яго навукаю.</verse>
				<verse number="19">І калі зьвечарэла, Ён выйшаў з гораду.</verse>
				<verse number="20">І раніцаю, праходзячы міма, убачылі фігавае дрэва, ссохшае ад кораня.</verse>
				<verse number="21">І, узгадаўшы, Пётар кажа Яму: «Раббі, вось, фігавае дрэва, якое Ты пракляў, засохла».</verse>
				<verse number="22">І, адказваючы, Ісус гаворыць ім: «Мейце веру Божую!</verse>
				<verse number="23">Бо сапраўды кажу вам: калі хто скажа гэтай гары: “Будзь узятая і кінутая ў мора”, і ня будзе сумнявацца ў сэрцы сваім, але будзе верыць, што станецца так, як гаворыць, — будзе яму, што б ні сказаў.</verse>
				<verse number="24">Дзеля гэтага кажу вам: Усё, пра што ў малітве будзеце прасіць, верце, што атрымаеце, і будзе вам.</verse>
				<verse number="25">І калі стаіце ў малітве, даруйце, калі што маеце супраць каго, каб і Айцец ваш, Які ў небе, дараваў вам грахі вашыя.</verse>
				<verse number="26">Калі ж вы не даруеце, дык і Айцец ваш, Які ў небе, не даруе вам грахоў вашых».</verse>
				<verse number="27">І зноў прыходзяць у Ерусалім. І калі Ён хадзіў у сьвятыні, падыйшлі да Яго першасьвятары, кніжнікі і старшыні,</verse>
				<verse number="28">і гаварылі Яму: «Якою ўладаю Ты гэта робіш? І хто даў Табе ўладу рабіць гэтае?»</verse>
				<verse number="29">А Ісус, адказваючы, сказаў ім: «Спытаюся і Я ў вас адно слова, і вы адкажыце Мне, і Я вам скажу, якою ўладай Я раблю гэта.</verse>
				<verse number="30">Хрышчэньне Яна з неба было ці ад людзей? Адкажыце Мне».</verse>
				<verse number="31">І яны разважалі між сабой, кажучы: «Калі скажам: “З неба”, — Ён скажа: “Дык чаму тады не паверылі яму?”»</verse>
				<verse number="32">А сказаць: «Ад людзей», баяліся натоўпу, бо ўсе мелі Яна за праўдзівага прарока.</verse>
				<verse number="33">І, адказваючы, гавораць Ісусу: «Ня ведаем». І Ісус, адказваючы, гаворыць ім: «І Я вам не скажу, якою ўладаю Я гэта раблю».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="12">
				<verse number="1">І пачаў гаварыць да іх у прыповесьцях: «Адзін чалавек пасадзіў вінаграднік, і абгарадзіў яго плотам, і выкапаў вінатоку, і збудаваў вежу, і здаў яго вінаградарам, і выехаў.</verse>
				<verse number="2">І паслаў у свой час да вінаградараў слугу, каб узяў у вінаградараў пладоў з вінаградніку.</verse>
				<verse number="3">Яны ж, схапіўшы яго, зьбілі і выправілі ні з чым.</verse>
				<verse number="4">І зноў паслаў да іх іншага слугу, і тому камянямі разьбілі галаву, і выправілі, зьняважыўшы.</verse>
				<verse number="5">І зноў паслаў іншага, і яго забілі, і многіх іншых адных білі, другіх забівалі.</verse>
				<verse number="6">Дык маючы яшчэ адзінага сына, улюбёнага свайго, урэшце паслаў і яго да іх, кажучы: “Пасаромеюцца сына майго”.</verse>
				<verse number="7">Але вінаградары сказалі адзін аднаму: “Гэта спадкаемца! Пойдзем, заб’ем яго, і нашаю будзе спадчына”.</verse>
				<verse number="8">І, схапіўшы яго, забілі, і выкінулі з вінаградніку.</verse>
				<verse number="9">Дык што зробіць гаспадар вінаградніку? Ён прыйдзе і выгубіць вінаградараў, а вінаграднік аддасьць іншым.</verse>
				<verse number="10">Няўжо вы не чыталі гэтага Пісаньня: “Камень, які адкінулі будаўнікі, стаўся галавой вугла.</verse>
				<verse number="11">Ад Госпада гэта сталася, і дзіўна ў вачах нашых”».</verse>
				<verse number="12">І шукалі схапіць Яго, але баяліся натоўпу, бо ведалі, што пра іх сказаў гэтую прыповесьць. І, пакінуўшы Яго, адыйшлі.</verse>
				<verse number="13">І пасылаюць да Яго некаторых з фарысэяў і ірадыянаў, каб злавіць Яго на слове.</verse>
				<verse number="14">Яны, прыйшоўшы, гавораць Яму: «Настаўнік, мы ведаем, што Ты праўдзівы і не дагаджаеш нікому, бо не глядзіш на абліччы людзей, але шляху Божаму паводле праўды навучаеш. Ці належыцца даваць даніну цэзару, ці не? Даваць ці не даваць?»</verse>
				<verse number="15">А Ён, ведаючы крывадушнасьць іхнюю, сказаў ім: «Чаму Мяне спакушаеце? Прынясіце Мне дынар, каб Я пабачыў».</verse>
				<verse number="16">Яны прынесьлі. І гаворыць ім: «Чый гэта вобраз і надпіс?» Яны сказалі Яму: «Цэзараў».</verse>
				<verse number="17">І, адказваючы, Ісус сказаў ім: «Аддавайце тое, што цэзарава, цэзару, а што Божае, — Богу». І зьдзіўляліся з Яго.</verse>
				<verse number="18">І прыходзяць да Яго садукеі, якія кажуць, што няма ўваскрасеньня, і спыталіся ў Яго, кажучы:</verse>
				<verse number="19">«Настаўнік, Майсей напісаў нам: “Калі памрэ нечый брат і пакіне жонку, а дзяцей не пакіне, дык брат ягоны мае ўзяць жонку яго і адновіць насеньне брату свайму”.</verse>
				<verse number="20">Было сем братоў, і першы ўзяў жонку, і, паміраючы, не пакінуў насеньня.</verse>
				<verse number="21">І другі ўзяў яе, і памёр, і не пакінуў насеньня, і трэці гэтак сама.</verse>
				<verse number="22">І бралі яе сямёра, і не пакінулі насеньня. Пасьля ўсіх памерла і жанчына.</verse>
				<verse number="23">Дык пры ўваскрасеньні, калі яны ўваскрэснуць, якога з іх будзе яна жонкаю? Бо сямёра мелі яе за жонку».</verse>
				<verse number="24">І, адказваючы, Ісус сказаў ім: «Ці ж не таму вы памыляецеся, што ня ведаеце ані Пісаньня, ані моцы Божай?</verse>
				<verse number="25">Бо калі ўвасрэснуць з мёртвых, ня будуць ані жаніцца, ані замуж выходзіць, але будуць як анёлы, якія ў небе.</verse>
				<verse number="26">А пра мёртвых, што яны ўстануць, ці ж вы не чыталі ў кнізе Майсея, як Бог з куста сказаў да яго, кажучы: “Я — Бог Абрагама, і Бог Ісаака, і Бог Якуба?”</verse>
				<verse number="27">Ён ня ёсьць Бог мёртвых, але Бог жывых! Таму вы моцна памыляецеся».</verse>
				<verse number="28">І адзін з кніжнікаў, падыйшоўшы і пачуўшы, як яны пыталіся, і бачачы, што добра ім адказаў, спытаўся ў Яго: «Якое першае з усіх прыказаньняў?»</verse>
				<verse number="29">Ісус адказаў яму: «Першае з усіх прыказаньняў: “Слухай, Ізраіль! Госпад, Бог наш — Госпад адзіны”,</verse>
				<verse number="30">і: “Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам сваім, усёю душой тваёй, усім разуменьнем тваім і ўсёю моцаю сваёю”.</verse>
				<verse number="31">І другое, падобнае да яго: “Любі бліжняга свайго як самога сябе”. Іншага прыказаньня, большага за гэтыя, няма».</verse>
				<verse number="32">І сказаў Яму кніжнік: «Добра, Настаўнік! Праўду Ты сказаў, што адзін ёсьць Бог, і няма іншага апрача Яго,</verse>
				<verse number="33">і любіць Яго ўсім сэрцам, усім розумам, усёю душою ды ўсёю моцаю, і любіць бліжняга як самога сябе больш, чым усе цэласпаленьні і ахвяры».</verse>
				<verse number="34">І Ісус, бачачы, што разумна ён адказаў, сказаў яму: «Недалёка ты ад Валадарства Божага». І ніхто ўжо болей не адважваўся пытацца ў Яго.</verse>
				<verse number="35">І, адказваючы, гаварыў Ісус, навучаючы ў сьвятыні: «Чаму кніжнікі кажуць, што Хрыстос ёсьць сынам Давіда?</verse>
				<verse number="36">Бо сам Давід сказаў праз Духа Сьвятога: “Сказаў Госпад Госпаду майму: Сядзь праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх як падножжа ног Тваіх”.</verse>
				<verse number="37">Сам Давід называе Яго Госпадам, дык як жа Ён — сын ягоны?» І вялізарны натоўп з ахвотай слухаў Яго.</verse>
				<verse number="38">І гаварыў ім у навуцы Сваёй: «Паглядзіце на кніжнікаў, якія любяць хадзіць у доўгіх шатах і прывітаньні на рынку,</verse>
				<verse number="39">і першыя месцы ў сынагогах, і ўзьлягаць на першых месцах на вячэрах,</verse>
				<verse number="40">якія аб’ядаюць дамы ўдоваў і дзеля віду доўга моляцца. Яны атрымаюць цяжэйшы прысуд».</verse>
				<verse number="41">І Ісус, сеўшы насупраць скарбніцы, глядзеў, як натоўп кідае медзь у скарбніцу. І многія багатыя кідалі шмат.</verse>
				<verse number="42">І, прыйшоўшы, адна ўбогая ўдава кінула дзьве лепты, гэта значыць кадрант.</verse>
				<verse number="43">І, паклікаўшы вучняў Сваіх, Ён гаворыць ім: «Сапраўды кажу вам, што гэтая ўбогая ўдава ўкінула больш за ўсіх, хто кідаў у скарбніцу.</verse>
				<verse number="44">Бо ўсе кідалі з лішку свайго, а яна з нястачы сваёй укінула ўсё, што мела, усё сваё ўтрыманьне».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="13">
				<verse number="1">І калі выходзіў Ён са сьвятыні, гаворыць Яму адзін з вучняў Ягоных: «Настаўнік, паглядзі, якія камяні ды якія пабудовы!»</verse>
				<verse number="2">А Ісус, адказваючы, сказаў яму: «Бачыш усе гэтыя вялізарныя пабудовы? Не застанецца каменя на камені, які б ня быў зруйнаваны».</verse>
				<verse number="3">І калі Ён сядзеў на гары Аліўнай насупраць сьвятыні, спыталіся ў Яго насамоце Пётар, і Якуб, і Ян, і Андрэй:</verse>
				<verse number="4">«Скажы нам, калі гэта станецца, і які знак, калі ўсё гэта мае скончыцца?»</verse>
				<verse number="5">Ісус, адказваючы ім, пачаў гаварыць: «Глядзіце, каб вас хто не падмануў.</verse>
				<verse number="6">Бо многія прыйдуць пад імем Маім, кажучы, што гэта Я, і многіх падмануць.</verse>
				<verse number="7">А калі пачуеце пра войны і чуткі ваенныя, не трывожцеся, бо ўсё гэта павінна стацца, але гэта яшчэ не канец.</verse>
				<verse number="8">Бо паўстане народ на народ, і валадарства на валадарства, і будуць месцамі землятрусы, і будуць голад і замяшаньні. Гэта пачатак мукаў.</verse>
				<verse number="9">Глядзіце ж і вы самі, бо будуць вас выдаваць у сынэдрыёны і біць у сынагогах, і будзеце пастаўленыя перад ваяводамі і валадарамі дзеля Мяне на сьведчаньне ім.</verse>
				<verse number="10">І ўсім народам павінна спачатку быць абвешчана Эвангельле.</verse>
				<verse number="11">І калі павядуць вас, каб выдаць, не клапаціцеся наперад, што маеце гаварыць, і не абдумвайце, але што дадзена вам будзе ў гэты час, тое кажыце, бо ня вы будзеце гаварыць, але Дух Сьвяты.</verse>
				<verse number="12">І выдасьць брат брата на сьмерць, і бацька сына; і дзеці паўстануць супраць бацькоў і будуць забіваць іх,</verse>
				<verse number="13">і будзеце вы ў нянавісьці ў-ва ўсіх дзеля імя Майго. Але хто вытрывае да канца, будзе збаўлены.</verse>
				<verse number="14">А калі ўбачыце агіду спусташэньня, як сказана праз Данііла прарока, што стане там, дзе не павінна, — хто чытае, няхай разумее, — тады тыя, хто ў Юдэі, няхай уцякаюць у горы,</verse>
				<verse number="15">а хто на даху, няхай не зыходзіць у дом і не ўваходзіць узяць нешта з дому свайго,</verse>
				<verse number="16">і хто ў полі, няхай не вяртаецца назад узяць адзеньне сваё.</verse>
				<verse number="17">Але гора цяжарным і тым, што кормяць грудзьмі, у тыя дні.</verse>
				<verse number="18">Дык маліцеся, каб не былі ўцёкі вашыя ў зіму.</verse>
				<verse number="19">Бо ў тыя дні будзе такі прыгнёт, якога не было ад пачатку стварэньня, якое стварыў Бог, аж дагэтуль, і ня будзе.</verse>
				<verse number="20">І калі б Госпад не скараціў гэтых дзён, не выратавалася б ніводнае цела, але дзеля выбраных, якіх Ён выбраў, скараціў гэтыя дні.</verse>
				<verse number="21">І тады калі хто вам скажа: “Вось тут Хрыстос”, ці: “Вось, там”, — ня верце.</verse>
				<verse number="22">Бо паўстануць фальшывыя хрысты і фальшывыя прарокі, і будуць рабіць знакі і цуды, каб зьвесьці, калі магчыма, і выбраных.</verse>
				<verse number="23">Вы ж глядзіце: вось, Я вам усё наперад сказаў.</verse>
				<verse number="24">Але ў тыя дні, пасьля прыгнёту таго, зацьмее сонца, і месяц ня дасьць сьвятла свайго,</verse>
				<verse number="25">і зоркі нябесныя падаць будуць, і сілы, што ў небе, захістаюцца.</verse>
				<verse number="26">І тады ўгледзяць Сына Чалавечага, Які прыходзіць на аблоках з вялікай моцаю і славаю.</verse>
				<verse number="27">І тады Ён пашле анёлаў Сваіх, і зьбярэ выбраных Сваіх ад чатырох вятроў, ад краю зямлі да краю неба.</verse>
				<verse number="28">У дрэва фігавага навучыцеся прыповесьці: калі ўжо галінка ягоная робіцца мяккай і пускае лісты, разумееце, што блізка лета.</verse>
				<verse number="29">Гэтак і вы, калі ўбачыце, што гэта адбываецца, разумейце, што блізка, у дзьвярах.</verse>
				<verse number="30">Сапраўды кажу вам: не праміне пакаленьне гэтае, аж усё гэта станецца.</verse>
				<verse number="31">Неба і зямля прамінуць, але словы Мае не прамінуць.</verse>
				<verse number="32">А пра дзень той і гадзіну ніхто ня ведае, ані анёлы, што ў небе, ані Сын, а толькі Айцец.</verse>
				<verse number="33">Глядзіце, ня сьпіце і маліцеся, бо ня ведаеце, калі прыйдзе пара.</verse>
				<verse number="34">Як чалавек, які, выяжджаючы, пакінуў дом свой, і даў уладу слугам сваім, і кожнаму свой абавязак, і загадаў прыдзьверніку, каб чуваў.</verse>
				<verse number="35">Дык чувайце, бо ня ведаеце, калі гаспадар дому прыйдзе: вечарам, ці апоўначы, ці як певень засьпявае, ці раніцай,</verse>
				<verse number="36">каб, калі вернецца неспадзявана, не знайшоў вас, што сьпіце.</verse>
				<verse number="37">А што вам кажу, усім кажу: Чувайце!»</verse>
			</chapter>
			<chapter number="14">
				<verse number="1">Праз два дні была Пасха і сьвята Праснакоў, і шукалі першасьвятары і кніжнікі, як узяць Яго подступам і забіць,</verse>
				<verse number="2">але казалі: «Не на сьвята, каб не было замяшаньня ў народзе».</verse>
				<verse number="3">І калі Ён быў у Бэтаніі, у доме Сымона пракажонага, і ўзьляжаў [за сталом], прыйшла жанчына з алябастравым збанком міра нардовага, чыстага і каштоўнага, і, пабіўшы алябастар, выліла Яму на галаву.</verse>
				<verse number="4">І былі некаторыя, якія абураліся ў сабе і казалі: «Навошта такое марнаваньне гэтага міра?</verse>
				<verse number="5">Можна ж было прадаць яго даражэй, чым за трыста дынараў, і раздаць убогім». І наракалі на яе.</verse>
				<verse number="6">А Ісус сказаў: «Пакіньце яе! Навошта робіце ёй прыкрасьць? Яна добры ўчынак зрабіла дзеля Мяне.</verse>
				<verse number="7">Бо ўбогіх заўсёды маеце з сабою і можаце ім дабро рабіць, калі захочаце, а Мяне маеце не заўсёды.</verse>
				<verse number="8">Яна, што магла, зрабіла: наперад памазала цела Маё на пахаваньне.</verse>
				<verse number="9">Сапраўды кажу вам: дзе толькі будзе абвешчана Эвангельле гэтае ва ўсім сьвеце, будзе сказана і пра тое, што яна зрабіла, на ўспамін пра яе».</verse>
				<verse number="10">І Юда Іскарыёт, адзін з Дванаццаці, пайшоў да першасьвятароў, каб выдаць Яго ім.</verse>
				<verse number="11">Яны ж, пачуўшы, узрадаваліся і абяцалі даць яму грошы. І ён шукаў, як у адпаведны час Яго выдаць.</verse>
				<verse number="12">І ў першы дзень Праснакоў, калі закалваецца пасхальнае [ягня], кажуць Яму вучні Ягоныя: «Дзе хочаш, каб мы пайшлі і прыгатавалі Табе есьці Пасху?»</verse>
				<verse number="13">І пасылае двух вучняў сваіх, і гаворыць ім: «Ідзіце ў горад, і сустрэнецца вам чалавек, які будзе несьці збан вады; ідзіце за ім.</verse>
				<verse number="14">І куды ён увойдзе, скажыце ўладальніку: “Настаўнік гаворыць: ‘Дзе сьвятліца, у якой буду есьці Пасху разам з вучнямі Маімі?’”</verse>
				<verse number="15">І ён пакажа вам залю вялікую, засланую, падрыхтаваную; там падрыхтуйце нам».</verse>
				<verse number="16">І пайшлі вучні Ягоныя, і прыйшлі ў горад, і знайшлі, як Ён сказаў ім, і падрыхтавалі Пасху.</verse>
				<verse number="17">І калі настаў вечар, прыходзіць з Дванаццацьцю.</verse>
				<verse number="18">І калі ўзлягалі за сталом і елі, Ісус сказаў: «Сапраўды кажу вам: Адзін з вас, што есьць са Мною, выдасьць Мяне».</verse>
				<verse number="19">Яны ж засмуціліся і пачалі адзін за адным гаварыць Яму: «Ці ня я?» І іншыя: «Ці ня я?»</verse>
				<verse number="20">Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «Адзін з Дванаццаці, што мачае са Мною ў місе.</verse>
				<verse number="21">Што праўда, Сын Чалавечы ідзе, як напісана пра Яго, але гора таму чалавеку, праз якога Сын Чалавечы выдаецца! Лепш было б, каб чалавек той ня быў нарадзіўшыся».</verse>
				<verse number="22">І калі яны елі, Ісус узяў хлеб, дабраславіўшы, паламаў і даў ім, і сказаў: «Бярыце, ешце, гэта ёсьць Цела Маё».</verse>
				<verse number="23">І, узяўшы келіх, падзякаваўшы, даў ім; і пілі з яго ўсе.</verse>
				<verse number="24">І сказаў ім: «Гэта ёсьць Кроў Мая Новага Запавету, якая за многіх праліваецца.</verse>
				<verse number="25">Сапраўды кажу вам, што больш ня буду піць з гэтага плоду вінаграднага аж да таго дня, калі буду піць новае віно ў Валадарстве Божым».</verse>
				<verse number="26">І, засьпяваўшы, пайшлі на гару Аліўную.</verse>
				<verse number="27">І кажа ім Ісус: «Усе вы згоршыцеся дзеля Мяне ў гэтую ноч, бо напісана: “Удару пастуха, і будуць расьцярушаныя авечкі”,</verse>
				<verse number="28">але пасьля Майго ўваскрасеньня прыйду перад вамі ў Галілею».</verse>
				<verse number="29">А Пётар сказаў Яму: «Калі нават усе згоршацца, але ня я».</verse>
				<verse number="30">І кажа яму Ісус: «Сапраўды кажу табе, што ты сёньня, у гэтую ноч, перш, чым певень двойчы запяе, тройчы адрачэшся ад Мяне».</verse>
				<verse number="31">Але той тым мацней гаварыў: «Хоць бы мне трэба было памерці з Табою, не адракуся ад Цябе». Гэтак сама і ўсе гаварылі.</verse>
				<verse number="32">І прыходзяць у месца, званае Гетсэманія, і гаворыць вучням Сваім: «Пасядзіце тут, пакуль Я памалюся».</verse>
				<verse number="33">І бярэ з Сабою Пятра, і Якуба, і Яна, і пачаў тужыць і сумаваць.</verse>
				<verse number="34">І кажа ім: «Смутная душа Мая аж да сьмерці, застаньцеся тут і чувайце».</verse>
				<verse number="35">І, адыйшоўшыся трохі, упаў на зямлю і маліўся, каб, калі магчыма, абмінула Яго гэтая гадзіна.</verse>
				<verse number="36">І гаварыў: «Абба, Ойча! Усё магчыма для Цябе, пранясі ад Мяне гэты келіх, але ня тое, што Я хачу, але што Ты!»</verse>
				<verse number="37">І прыходзіць, і знаходзіць іх, што яны сьпяць, і гаворыць Пятру: «Сымоне! Ты сьпіш? Ня маеш сілы аднае гадзіны чуваць?</verse>
				<verse number="38">Чувайце і маліцеся, каб не ўвайсьці ў спакусу, бо дух ахвочы, а цела кволае».</verse>
				<verse number="39">І зноў, адыйшоўшыся, маліўся, гаворачы тое самае слова.</verse>
				<verse number="40">І, вярнуўшыся, знайшоў зноў, што яны сьпяць, бо вочы іхнія абцяжэлі, і ня ведалі, што Яму адказаць.</verse>
				<verse number="41">І прыходзіць трэці раз, і кажа ім: «Сьпіце яшчэ і адпачываеце? Даволі! Прыйшла гадзіна. Вось Сын Чалавечы выдаецца ў рукі грэшнікаў.</verse>
				<verse number="42">Уставайце! Хадзем! Вось, наблізіўся той, хто Мяне выдае».</verse>
				<verse number="43">І адразу, калі Ён яшчэ гаварыў, прыходзіць Юда, адзін з Дванаццаці, а з ім вялікі натоўп з мячамі і каламі ад першасьвятароў, і кніжнікаў, і старшыняў.</verse>
				<verse number="44">А той, што выдаваў Яго, даў ім знак, кажучы: «Каго я пацалую, гэта Ён, бярыце Яго і вядзіце асьцярожна».</verse>
				<verse number="45">І, прыйшоўшы, адразу падыйшоў да Яго і кажа: «Раббі! Раббі!», і пацалаваў Яго.</verse>
				<verse number="46">Яны ж усклалі рукі свае на Яго і схапілі Яго.</verse>
				<verse number="47">А адзін з тых, што стаялі там, выхапіўшы меч, ударыў слугу першасьвятара і адсек яму вуха.</verse>
				<verse number="48">І, адказваючы, Ісус сказаў ім: «Як на разбойніка выйшлі вы з мячамі і каламі, каб схапіць Мяне.</verse>
				<verse number="49">Штодзень быў Я з вамі ў сьвятыні, навучаючы, і вы ня бралі Мяне, але няхай споўніцца Пісаньне».</verse>
				<verse number="50">І, пакінуўшы Яго, усе паўцякалі.</verse>
				<verse number="51">І адзін юнак, апрануўшы палатніну на голае цела, ішоў за Ім, і жаўнеры схапілі яго,</verse>
				<verse number="52">але ён, пакінуўшы палатніну, голы ўцёк ад іх.</verse>
				<verse number="53">І прывялі Ісуса да першасьвятара, і зьбіраюцца да яго ўсе першасьвятары, і старшыні, і кніжнікі.</verse>
				<verse number="54">І Пётар здалёк ішоў за Ім ажно на панадворак першасьвятара, і сядзеў з паслугачамі і грэўся пры агні.</verse>
				<verse number="55">А першасьвятары і ўвесь сынэдрыён шукалі сьведчаньня супраць Ісуса, каб аддаць Яго на сьмерць, і не знаходзілі.</verse>
				<verse number="56">Бо шмат хто фальшыва сьведчыў супраць Яго, але іхнія сьведчаньні не былі згоднымі.</verse>
				<verse number="57">І некаторыя, падняўшыся, фальшыва сьведчылі супраць Яго, кажучы:</verse>
				<verse number="58">«Мы чулі, як Ён казаў: “Я зруйную гэтую бажніцу, зробленую рукамі, і праз тры дні збудую іншую, якая не рукамі зробленая”».</verse>
				<verse number="59">Але і іх сьведчаньні не былі згоднымі.</verse>
				<verse number="60">І першасьвятар, стаўшы на сярэдзіне, спытаўся ў Ісуса, кажучы: «Нічога не адказваеш? Што яны супраць Цябе сьведчаць?»</verse>
				<verse number="61">А Ён маўчаў і нічога не адказваў. Зноў першасьвятар спытаўся ў Яго і гаворыць Яму: «Ці Ты — Хрыстос, Сын Дабраслаўлёнага?»</verse>
				<verse number="62">А Ісус сказаў: «Гэта Я, і вы ўгледзіце Сына Чалавечага, Які сядзіць праваруч Моцы і Які ідзе на аблоках нябесных».</verse>
				<verse number="63">Тады першасьвятар, разьдзёршы вопраткі свае, кажа: «Нашто патрэбны нам яшчэ сьведкі?</verse>
				<verse number="64">Вы чулі блюзьнерства? Як вам здаецца?» Тыя ж усе прысудзілі, што Ён варты сьмерці.</verse>
				<verse number="65">І некаторыя пачалі пляваць на Яго, і засланяць аблічча Яго, і біць Яго, і гаварыць Яму: «Праракуй!» І паслугачы білі Яго па шчоках.</verse>
				<verse number="66">І калі Пётар быў на панадворку ўнізе, прыходзіць адна са служак першасьвятара</verse>
				<verse number="67">і, убачыўшы Пятра, які грэўся, і прыгледзеўшыся да яго, кажа: «І ты быў з Ісусам з Назарэту?»</verse>
				<verse number="68">Але ён адрокся, кажучы: «Ня ведаю і не разумею, што ты гаворыш». І выйшаў вонкі на пярэдні панадворак, і запяяў певень.</verse>
				<verse number="69">І служка, зноў убачыўшы яго, пачала казаць тым, што стаялі побач: «Гэты адзін з іх».</verse>
				<verse number="70">А ён зноў адрокся. І, неўзабаве, тыя, што там стаялі, зноў кажуць Пятру: «Праўда, ты з іх, бо ты — Галілеец, і гаворка твая падобная».</verse>
				<verse number="71">А ён пачаў клясьціся і прысягаць: «Ня ведаю Чалавека Гэтага, пра Якога гаворыце».</verse>
				<verse number="72">І другі раз запяяў певень, і ўзгадаў Пётар слова, якое сказаў яму Ісус: «Перш, чым певень двойчы запяе, ты тройчы адрачэшся ад Мяне». І пачаў плакаць.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="15">
				<verse number="1">І адразу раніцою, зрабіўшы нараду, першасьвятары са старшынямі і кніжнікамі, і ўвесь сынэдрыён, зьвязаўшы Ісуса, павялі і выдалі Пілату.</verse>
				<verse number="2">І спытаўся ў Яго Пілат: «Ты — Валадар Юдэйскі?» А Ён, адказваючы, гаворыць яму: «Ты кажаш».</verse>
				<verse number="3">І вінавацілі Яго першасьвятары ў многім.</verse>
				<verse number="4">А Пілат зноў спытаўся ў Яго: «Нічога не адказваеш? Глядзі, як шмат сьведчаць супраць Цябе?»</verse>
				<verse number="5">Але Ісус больш нічога не адказваў, так што Пілат зьдзівіўся.</verse>
				<verse number="6">А на сьвята ён звальняў ім аднаго з вязьняў, за якога прасілі.</verse>
				<verse number="7">Быў жа адзін, называны Барабба, увязьнены разам з супольнікамі, якія пад час паўстаньня ўчынілі забойства.</verse>
				<verse number="8">І, закрычаўшы, натоўп пачаў прасіць таго, што рабіў ім заўсёды.</verse>
				<verse number="9">А Пілат адказаў ім, кажучы: «Хочаце, адпушчу вам Валадара Юдэйскага?»</verse>
				<verse number="10">Бо ведаў, што першасьвятары праз зайздрасьць выдалі Яго.</verse>
				<verse number="11">Але першасьвятары падбухторылі натоўп, каб лепш адпусьціў ім Бараббу.</verse>
				<verse number="12">Дык Пілат, адказваючы, зноў сказаў ім: «Што вы хочаце, каб я зрабіў з Тым, Каго называеце Валадаром Юдэйскім?»</verse>
				<verse number="13">Але яны зноў закрычалі: «Укрыжуй Яго!»</verse>
				<verse number="14">Пілат жа сказаў ім: «Што ліхога ўчыніў Ён?» Але яны яшчэ мацней крычалі: «Укрыжуй Яго!»</verse>
				<verse number="15">Дык Пілат, хочучы дагадзіць натоўпу, адпусьціў ім Бараббу, а Ісуса, убічаваўшы, выдаў на ўкрыжаваньне.</verse>
				<verse number="16">І жаўнеры завялі Яго на панадворак, што завецца прэторыя, і склікаюць усю кагорту.</verse>
				<verse number="17">І апранаюць Яго ў пурпур, і, сплёўшы вянок з церняў, ускладаюць на Яго.</verse>
				<verse number="18">І пачалі вітаць Яго: «Радуйся, Валадару Юдэйскі!»</verse>
				<verse number="19">І білі Яго трысьцінай па галаве, і плявалі на Яго, і, кленчучы, пакланяліся Яму.</verse>
				<verse number="20">І калі назьдзекваліся з Яго, зьнялі з Яго пурпур, і апранулі Яго ў адзеньне Ягонае. І вядуць Яго, каб Яго ўкрыжаваць.</verse>
				<verse number="21">І прымушаюць нейкага Сымона Кірэнэйца, бацьку Аляксандра і Руфа, які ішоў з поля і праходзіў міма, каб узяў крыж Ягоны.</verse>
				<verse number="22">І прыводзяць Яго на Гальготу, месца, што перакладаецца Месца Чэрапа.</verse>
				<verse number="23">І далі Яму піць віно, зьмяшанае са сьмірнай, але Ён не прыняў.</verse>
				<verse number="24">І тыя, што крыжавалі Яго, падзялілі адзеньне Ягонае, кідаючы жэрабя, хто мае яго ўзяць.</verse>
				<verse number="25">А была гадзіна трэцяя, і ўкрыжавалі Яго.</verse>
				<verse number="26">І быў надпіс віны Ягонай напісаны: «Валадар Юдэйскі».</verse>
				<verse number="27">І разам з Ім укрыжавалі двух разбойнікаў, аднаго праваруч, а другога леваруч Яго.</verse>
				<verse number="28">І споўнілася Пісаньне: «І да беззаконьнікаў залічаны».</verse>
				<verse number="29">І тыя, што праходзілі міма, блюзьнілі на Яго, ківаючы галовамі сваімі і кажучы: «Гэй, Ты, Які руйнуеш бажніцу і ў тры дні адбудоўваеш,</verse>
				<verse number="30">выратуй Сябе Самога і зыйдзі з крыжа».</verse>
				<verse number="31">Падобна і першасьвятары, насьмяхаючыся, гаварылі з кніжнікамі адзін аднаму: «Іншых ратаваў, а Сябе ўратаваць ня можа.</verse>
				<verse number="32">Хрыстос, Валадар Ізраіля, няхай зыйдзе цяпер з крыжа, каб мы ўбачылі і паверылі». І тыя, што былі ўкрыжаваныя з Ім, зьневажалі Яго.</verse>
				<verse number="33">А калі настала гадзіна шостая, сталася цемра па ўсёй зямлі ажно да гадзіны дзявятай.</verse>
				<verse number="34">І а дзявятай гадзіне Ісус загаласіў моцным голасам, кажучы: «Элёі, элёі, ламма сабахтані», што перакладаецца: «Божа Мой, Божа Мой, чаму Ты Мяне пакінуў?»</verse>
				<verse number="35">І некаторыя з тых, што вакол стаялі, пачуўшы, казалі: «Вось, Ільлю кліча».</verse>
				<verse number="36">А адзін, пабегшы і напоўніўшы губку воцатам ды ўсклаўшы яе на трысьціну, даваў Яму піць, гаворачы: «Пакіньце, паглядзім, ці прыйдзе Ільля зьняць Яго».</verse>
				<verse number="37">Ісус жа, усклікнуўшы моцным голасам, аддаў духа.</verse>
				<verse number="38">І заслона ў бажніцы была разьдзертая надвое ад верху да нізу.</verse>
				<verse number="39">Сотнік жа, што стаяў насупраць Яго, убачыўшы, што так закрычаўшы, аддаў духа, сказаў: «Праўда, Чалавек Гэты быў Сын Божы».</verse>
				<verse number="40">Былі таксама жанчыны, што глядзелі здалёк, між імі Марыя Магдалена, і Марыя, маці Якуба меншага і Ёсіі, і Салямэя,</verse>
				<verse number="41">якія, калі Ён быў у Галілеі, хадзілі за Ім і паслугавалі Яму, і шмат іншых, што прыйшлі з Ім у Ерусалім.</verse>
				<verse number="42">І калі ўжо настаў вечар, — а быў гэта дзень прыгатаваньня, які ёсьць перад суботаю, —</verse>
				<verse number="43">прыйшоў Язэп з Арыматэі, паважаны ратман, які сам чакаў Валадарства Божага. Адважыўшыся, ён увайшоў да Пілата і прасіў цела Ісуса.</verse>
				<verse number="44">А Пілат зьдзівіўся, што Ён ужо памёр, і паклікаўшы сотніка, спытаўся ў яго, ці даўно памёр,</verse>
				<verse number="45">і, даведаўшыся ад сотніка, аддаў цела Язэпу.</verse>
				<verse number="46">І той, купіўшы палатніну і зьняўшы Яго, ахінуў палатнінаю і палажыў Яго ў магілу, якая была высечаная ў скале, і прываліў камень да ўваходу ў магілу.</verse>
				<verse number="47">А Марыя Магдалена і Марыя Ёсіева глядзелі, дзе палажылі Яго.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="16">
				<verse number="1">І калі мінула субота, Марыя Магдалена, і Марыя Якубава, і Салямэя купілі духмянасьцяў, каб пайсьці памазаць Яго.</verse>
				<verse number="2">І вельмі рана, у першы дзень тыдня, прыходзяць да магілы, калі ўзыходзіла сонца.</verse>
				<verse number="3">І гаварылі між сабою: «Хто нам адваліць камень ад уваходу ў магілу?»</verse>
				<verse number="4">І, глянуўшы, бачаць, што камень адвалены, а быў ён надта вялікі.</verse>
				<verse number="5">І, увайшоўшы ў магілу, убачылі юнака, які сядзеў па правым баку, адзетага ў белую шату, і напалохаліся.</verse>
				<verse number="6">А ён кажа ім: «Не палохайцеся, шукаеце Ісуса з Назарэту, укрыжаванага? Ён уваскрос. Няма Яго тут. Вось месца, дзе палажылі Яго.</verse>
				<verse number="7">Але ідзіце, скажыце вучням Ягоным і Пятру: “Ён ідзе перад вамі ў Галілею; там Яго ўгледзіце, як Ён сказаў вам”».</verse>
				<verse number="8">І яны, выйшаўшы, пабеглі ад магілы, і ахапіла іх трымценьне і захапленьне, і нікому нічога не сказалі, бо баяліся.</verse>
				<verse number="9">Уваскросшы раніцаю ў першы дзень тыдня, Ісус зьявіўся спачатку Марыі Магдалене, з якой выгнаў сем дэманаў.</verse>
				<verse number="10">Яна, пайшоўшы, паведаміла тым, што з Ім былі, якія плакалі і галасілі.</verse>
				<verse number="11">Але тыя, пачуўшы, што Ён жывы і яна бачыла Яго, не паверылі.</verse>
				<verse number="12">Пасьля гэтага Ён зьявіўся ў іншым выглядзе дваім з іх у дарозе, як ішлі ў вёску.</verse>
				<verse number="13">І тыя, вярнуўшыся, паведамілі іншым, але і ім не паверылі.</verse>
				<verse number="14">Нарэшце Ён зьявіўся Адзінаццаці, калі ўзьлягалі пры стале, і дакараў за недаверства іхняе і жорсткасьць сэрца, што не паверылі тым, якія бачылі Яго ўваскросшага.</verse>
				<verse number="15">І сказаў ім: «Ідзіце на ўвесь сьвет і абвяшчайце Эвангельле ўсяму стварэньню.</verse>
				<verse number="16">Хто паверыць і ахрысьціцца, будзе збаўлены, а хто не паверыць, будзе асуджаны.</verse>
				<verse number="17">А тым, што павераць, будуць такія знакі: у імя Маё выганяць будуць дэманаў, новымі мовамі гаварыць будуць,</verse>
				<verse number="18">зьмеяў браць будуць, і калі што сьмяротнае вып’юць, не пашкодзіць ім, на нямоглых рукі ўскладуць, і яны будуць здаровыя».</verse>
				<verse number="19">Госпад жа пасьля размовы з імі ўзьнёсься ў неба і сеў праваруч Бога.</verse>
				<verse number="20">А яны, пайшоўшы, абвяшчалі паўсюль Госпада, Які ўспамагаў іх і сьцьвярджаў словы знакамі, якія іх суправаджалі. Амэн.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="42">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Як ужо многія намагаліся напісаць аповесьць пра падзеі, якія ў нас адбыліся,</verse>
				<verse number="2">як пераказалі нам тыя, што былі ад пачатку відавочцамі і сталіся паслугачамі Слова,</verse>
				<verse number="3">надумаў і я, прайшоўшы ўсё нанова, дакладна па парадку апісаць табе, вяльможны Тэафілю,</verse>
				<verse number="4">каб ты пазнаў надзейнасьць словаў, у якіх быў навучаны.</verse>
				<verse number="5">Сталася ў дні Ірада, валадара Юдэйскага, [быў] сьвятар з Абіявае чаргі, на імя Захарыя, і жонка ягоная з дачок Аарона, і імя яе — Альжбета.</verse>
				<verse number="6">Былі яны абое праведныя перад Богам, ходзячы паводле прыказаньняў і пастановаў Госпада беззаганна.</verse>
				<verse number="7">І не было ў іх дзіцяці, таму што Альжбета была няплодная, і абое яны былі пажылыя ў гадах сваіх.</verse>
				<verse number="8">І сталася, калі ў парадку свае чаргі ён спаўняў сьвятарскі абавязак перад Богам,</verse>
				<verse number="9">выпала яму паводле звычаю сьвятароў кадзіць, увайшоўшы ў бажніцу Госпадаву.</verse>
				<verse number="10">І ўсё мноства народу звонку малілася ў час каджэньня.</verse>
				<verse number="11">І зьявіўся яму анёл Госпадаў, які стаў з правага боку кадзільнага ахвярніку.</verse>
				<verse number="12">І стрывожыўся Захарыя, убачыўшы яго, і ахапіў яго страх.</verse>
				<verse number="13">Анёл жа сказаў яму: «Ня бойся, Захарыя; бо пачутая просьба твая, і жонка твая Альжбета народзіць табе сына, і дасі яму імя Ян.</verse>
				<verse number="14">І будзе табе радасьць і весялосьць, і многія ўзрадуюцца з нараджэньня ягонага.</verse>
				<verse number="15">Бо ён будзе вялікі перад Госпадам, і ня будзе піць віно і сікеру, і Духам Сьвятым напоўніцца яшчэ ва ўлоньні маці сваёй.</verse>
				<verse number="16">І многіх з сыноў Ізраіля зьверне да Госпада, Бога іхняга.</verse>
				<verse number="17">І будзе ісьці перад Ім у духу і сіле Ільлі, каб вярнуць сэрцы бацькоў дзецям, і непаслухмяным — лад думак праведнікаў, каб падрыхтаваць Госпаду народ падрыхтаваны».</verse>
				<verse number="18">І сказаў Захарыя анёлу: «З чаго даведаюся я гэтае? Бо я — стары, і жонка мая ў гадах пажылых».</verse>
				<verse number="19">І, адказваючы, сказаў яму анёл: «Я — Габрыэль, які стаю перад Богам, і я пасланы гаварыць з табою і дабравесьціць табе гэтае.</verse>
				<verse number="20">І вось, будзеш ты маўчаць, і ня зможаш гаварыць да дня, калі гэта станецца, за тое, што не паверыў словам маім, якія споўняцца ў свой час».</verse>
				<verse number="21">І чакаў народ Захарыю, і дзівіўся, што ён марудзіць у бажніцы.</verse>
				<verse number="22">А ён, выйшаўшы, ня мог гаварыць да іх; і зразумелі, што бачыў відзеж у бажніцы; і ён ківаў ім, і застаўся немы.</verse>
				<verse number="23">І сталася, калі скончыліся дні службы ягонай, ён вярнуўся ў дом свой.</verse>
				<verse number="24">Пасьля гэтых дзён зачала Альжбета, жонка ягоная, і хавала гэта пяць месяцаў, кажучы:</verse>
				<verse number="25">«Гэтак учыніў мне Госпад у дні, калі глянуў на мяне, каб зьняць з мяне ганьбу між людзьмі».</verse>
				<verse number="26">А ў шосты месяц быў пасланы анёл Габрыэль ад Бога ў горад Галілейскі, называны Назарэт,</verse>
				<verse number="27">да дзяўчыны, заручанай з мужам на імя Язэп, з дому Давідавага; а імя дзяўчыны — Марыя.</verse>
				<verse number="28">І, увайшоўшы да яе, анёл сказаў: «Радуйся, дабрадатная! Госпад з табою; дабраслаўлёная ты між жанчынамі».</verse>
				<verse number="29">Яна ж, убачыўшы яго, устрывожылася ад словаў ягоных і разважала, што гэта было за прывітаньне.</verse>
				<verse number="30">І сказаў ёй анёл: «Ня бойся, Марыя; бо ты знайшла ласку ў Бога.</verse>
				<verse number="31">І вось ты зачнеш ва ўлоньні і народзіш Сына, і дасі Яму імя Ісус.</verse>
				<verse number="32">Ён будзе вялікі, і Сынам Найвышэйшага назавецца, і дасьць Яму Госпад Бог пасад Давіда, бацькі Ягонага,</verse>
				<verse number="33">і Ён будзе валадарыць над домам Якуба на вякі, і Валадарству Ягонаму ня будзе канца».</verse>
				<verse number="34">А Марыя сказала анёлу: «Як гэта будзе, калі я не спазнала мужа?»</verse>
				<verse number="35">І, адказваючы, анёл сказаў ёй: «Дух Сьвяты зыйдзе на цябе, і сіла Найвышэйшага ахіне цябе. І дзеля гэтага тое, што народзіцца Сьвятое, Сынам Божым назавецца.</verse>
				<verse number="36">Вось і Альжбета, сваячка твая, і яна зачала сына ў старасьці сваёй, і вось ужо шосты месяц у яе, якую называюць няплоднай.</verse>
				<verse number="37">Бо ў Бога ніводнае слова ня будзе бяз сілы».</verse>
				<verse number="38">І сказала Марыя: «Вось я — служка Госпада; няхай станецца мне паводле слова твайго». І адыйшоў ад яе анёл.</verse>
				<verse number="39">Устаўшы, Марыя ў тыя дні шпарка пайшла ў горную краіну, у горад Юдавы,</verse>
				<verse number="40">і ўвайшла ў дом Захарыі, і прывітала Альжбету.</verse>
				<verse number="41">І сталася, калі Альжбета пачула прывітаньне Марыі, узварухнулася дзіцятка ва ўлоньні яе, і Альжбета напоўнілася Духам Сьвятым.</verse>
				<verse number="42">І ўсклікнула яна моцным голасам, і сказала: «Дабраслаўлёная ты між жанчынамі, і дабраслаўлёны плод улоньня твайго.</verse>
				<verse number="43">І адкуль гэта мне, што прыйшла маці Госпада майго да мяне?</verse>
				<verse number="44">Бо вось, як голас вітаньня твайго дайшоў да вушэй маіх, узварухнулася вясёла дзіцятка ва ўлоньні маім.</verse>
				<verse number="45">І шчасьлівая тая, якая паверыла, бо зьдзейсьніцца сказанае ёй ад Госпада».</verse>
				<verse number="46">І сказала Марыя: «Узьвялічвае душа мая Госпада,</verse>
				<verse number="47">і ўзрадаваўся дух мой у Богу, Збаўцы маім,</verse>
				<verse number="48">бо Ён глянуў на паніжэньне служкі Сваёй. Бо вось, адгэтуль шчасьліваю будуць называць мяне ўсе пакаленьні,</verse>
				<verse number="49">бо вялікае ўчыніў мне Магутны; і сьвятое імя Яго,</verse>
				<verse number="50">і міласэрнасьць Ягоная з пакаленьня ў пакаленьне для тых, якія баяцца Яго.</verse>
				<verse number="51">Ён зьявіў уладу рамяном Сваім; расьсеяў ганарыстых думкамі сэрца іхняга;</verse>
				<verse number="52">скінуў моцных з пасадаў і ўзьвялічыў пакорных,</verse>
				<verse number="53">галодных насыціў дабром, а багатых адпусьціў ні з чым.</verse>
				<verse number="54">Падтрымаў Ізраіля, юнака Свайго, успомніў пра міласэрнасьць,</verse>
				<verse number="55">як гаварыў адносна бацькоў нашых, адносна Абрагама і насеньня ягонага на вякі».</verse>
				<verse number="56">Прабыла ж Марыя з ёю каля трох месяцаў і вярнулася ў дом свой.</verse>
				<verse number="57">А Альжбеце настаў час нараджаць, і яна нарадзіла сына.</verse>
				<verse number="58">І пачулі суседзі і сваякі ейныя, што ўзьвялічыў Госпад міласэрнасьць Сваю над ёю, і цешыліся з ёю.</verse>
				<verse number="59">І сталася, у восьмы дзень прыйшлі абрэзаць дзіцятка і хацелі назваць яго паводле імя бацькі ягонага Захарыям.</verse>
				<verse number="60">І, адказваючы, маці ягоная сказала: «Не, але ён будзе называцца Янам».</verse>
				<verse number="61">І сказалі ёй: «Нікога няма ў родзічаў тваіх, хто называецца гэтым імем».</verse>
				<verse number="62">І пыталіся на мігах у бацькі ягонага, як бы ён хацеў назваць яго.</verse>
				<verse number="63">І, папрасіўшы дошчачку, ён напісаў, кажучы: «Ян імя яму». І ўсе зьдзівіліся.</verse>
				<verse number="64">І адразу расчыніліся вусны ягоныя і язык ягоны, і ён стаў гаварыць, дабраслаўляючы Бога.</verse>
				<verse number="65">І стаўся страх на ўсіх, што жылі побач, і гаварылі адзін аднаму словы гэтыя па ўсёй горнай краіне Юдэйскай.</verse>
				<verse number="66">І ўсе, якія чулі, складалі [гэта] ў сэрцы сваім, кажучы: «Што ж гэта будзе за дзіця?» І рука Госпадава была з ім.</verse>
				<verse number="67">І Захарыя, бацька ягоны, напоўніўся Духам Сьвятым, і прарочыў, кажучы:</verse>
				<verse number="68">«Дабраслаўлёны Госпад, Бог Ізраіля, што адведаў народ Свой і даў выбаўленьне [яму],</verse>
				<verse number="69">і падняў рог збаўленьня нашага ў доме Давіда, слугі Свайго,</verse>
				<verse number="70">як абвясьціў вуснамі сьвятых прарокаў Сваіх, што былі адвеку,</verse>
				<verse number="71">збавіць [нас] ад ворагаў нашых і ад рукі ўсіх, якія ненавідзяць нас,</verse>
				<verse number="72">учыніць міласэрнасьць бацькам нашым і ўзгадаць сьвяты запавет Свой,</verse>
				<verse number="73">прысягу, якой кляўся Абрагаму, бацьку нашаму, даць нам</verse>
				<verse number="74">бяз страху, выбавіўшы нас з рукі ворагаў нашых,</verse>
				<verse number="75">служыць Яму ў сьвятасьці і праведнасьці перад Ім у-ва ўсе дні жыцьця нашага.</verse>
				<verse number="76">І ты, дзіцятка, будзеш названы прарокам Найвышэйшага, бо будзеш ісьці наперадзе перад абліччам Госпада падрыхтаваць шляхі Яму,</verse>
				<verse number="77">даць народу пазнаць збаўленьне ў адпушчэньні грахоў іхніх,</verse>
				<verse number="78">праз унутраную міласэрнасьць Бога нашага, у якой адведаў нас Усход з вышыні,</verse>
				<verse number="79">зьявіць [сьвятло] тым, што сядзяць у цемры і ў ценю сьмяротным, накіраваць ногі нашыя на шлях супакою».</verse>
				<verse number="80">А дзіцятка ўзрастала і ўмацоўвалася духам, і было ў пустыні да дня зьяўленьня свайго Ізраілю.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">І сталася, у тыя дні выйшла ад цэзара Аўгуста пастанова зрабіць перапіс па ўсім сусьвеце.</verse>
				<verse number="2">Гэты перапіс быў першы за панаваньня Квірынія ў Сырыі.</verse>
				<verse number="3">І пайшлі ўсе запісвацца, кожны ў свой горад.</verse>
				<verse number="4">Пайшоў таксама і Язэп з Галілеі, з гораду Назарэт, у Юдэю, у горад Давіда, называны Бэтлеем, бо ён быў з дому і роду Давіда,</verse>
				<verse number="5">запісацца з Марыяю, заручанай з ім жонкай, якая была цяжарная.</verse>
				<verse number="6">І сталася, калі яны былі там, надыйшоў дзень нарадзіць ёй;</verse>
				<verse number="7">і нарадзіла Сына свайго Першароднага, і спавіла Яго, і палажыла яго ў ясьлі, бо не было ім месца ў сьвятліцы.</verse>
				<verse number="8">І былі пастухі ў той ваколіцы, якія начавалі ў полі і вартавалі ўначы ля статку свайго.</verse>
				<verse number="9">І вось, стаў перад імі анёл Госпадаў, і слава Госпадава асьвяціла іх; і спалохаліся страхам вялікім.</verse>
				<verse number="10">І сказаў ім анёл: «Ня бойцеся! Бо вось, я дабравешчу вам вялікую радасьць, якая будзе ўсяму народу,</verse>
				<verse number="11">бо сёньня нарадзіўся вам у горадзе Давідавым Збаўца, Які ёсьць Хрыстос Госпад.</verse>
				<verse number="12">І вось вам знак: вы знойдзеце Немаўлятка ў пялюшках, Якое ляжыць у ясьлях».</verse>
				<verse number="13">І неспадзявана зьявілася з анёлам шматлікае войска нябеснае, якое славіла Бога і казала:</verse>
				<verse number="14">«Слава на вышынях Богу, а на зямлі супакой, у людзях упадабаньне».</verse>
				<verse number="15">І сталася, калі адыйшлі ад іх анёлы ў неба, пастухі сказалі адзін аднаму: «Хадзем у Бэтлеем і ўбачым, ці сталася тое слова, якое абвясьціў нам Госпад».</verse>
				<verse number="16">І пайшлі пасьпешна, і знайшлі Марыю і Язэпа, і Немаўлятка, Якое ляжала ў ясьлях.</verse>
				<verse number="17">І, убачыўшы, расказалі пра словы, якія былі сказаныя ім пра Дзіцятка Гэтае.</verse>
				<verse number="18">І ўсе, якія чулі, зьдзіўляліся з таго, што расказвалі ім пастухі.</verse>
				<verse number="19">А Марыя захавала ўсе словы гэтыя, складаючы [іх] у сэрцы сваім.</verse>
				<verse number="20">І вярнуліся пастухі, славячы і хвалячы Бога за ўсё, што чулі і бачылі, як ім было сказана.</verse>
				<verse number="21">І калі прайшло восем дзён, трэба было абрэзаць Хлопчыка, і далі Яму імя Ісус, названае анёлам перш, чым быў Ён зачаты ва ўлоньні.</verse>
				<verse number="22">І калі скончыліся дні ачышчэньня іх паводле закону Майсея, прынесьлі Яго ў Ерусалім, каб прадставіць перад Госпадам,</verse>
				<verse number="23">як напісана ў законе Госпадавым: «Усякі хлопчык, які адкрывае ўлоньне, будзе названы сьвятым Госпадавым»,</verse>
				<verse number="24">і каб прынесьці ў ахвяру паводле таго, як сказана ў законе Госпадавым: пару туркавак ці двух галубянятак.</verse>
				<verse number="25">І вось, быў у Ерусаліме чалавек на імя Сымон. І быў ён чалавек праведны і пабожны, які чакаў пацяшэньня Ізраіля, і Дух Сьвяты быў на ім.</verse>
				<verse number="26">І было яму сказана ад Духа Сьвятога, што ён ня ўбачыць сьмерці, пакуль ня ўбачыць Хрыста Госпадавага.</verse>
				<verse number="27">І прыйшоў ён у Духу ў сьвятыню. І калі бацькі прынесьлі Дзіцятка Ісуса, каб выканаць над Ім абрад паводле закону,</verse>
				<verse number="28">ён узяў Яго на рукі свае, і дабраславіў Бога, і сказаў:</verse>
				<verse number="29">«Цяпер адпускаеш слугу Твайго, Уладару, паводле слова Твайго, у супакоі,</verse>
				<verse number="30">бо бачылі вочы мае збаўленьне Тваё,</verse>
				<verse number="31">якое прыгатаваў Ты перад абліччам усіх народаў,</verse>
				<verse number="32">сьвятло для асьветы паганаў, і славу народу Твайго — Ізраіля».</verse>
				<verse number="33">А Язэп і маці Ягоная зьдзіўляліся сказанаму пра Яго.</verse>
				<verse number="34">І дабраславіў іх Сымон, і сказаў Марыі, маці Ягонай: «Вось, ляжыць Гэты на падзеньне і паўстаньне многіх у Ізраілю, і на знак, якому працівіцца будуць.</verse>
				<verse number="35">І табе самой меч пранікне ў душу, каб выявіліся думкі многіх сэрцаў».</verse>
				<verse number="36">І была Ганна прарочыца, дачка Фануэля, з калена Асэра. Яна была ў вельмі старым веку, з мужам ад дзявоцтва свайго пражыла сем гадоў.</verse>
				<verse number="37">І была яна ўдава гадоў васьмідзесяці чатырох, якая не адыходзіла ад сьвятыні, постам і просьбаю служачы [Богу] дзень і ноч.</verse>
				<verse number="38">І яна, у тую гадзіну прыйшоўшы, узносіла хвалу Госпаду і гаварыла пра Яго ўсім, якія чакалі выбаўленьня ў Ерусаліме.</verse>
				<verse number="39">І калі яны выканалі ўсё паводле закону Госпадава, вярнуліся ў Галілею, у горад свой Назарэт.</verse>
				<verse number="40">А Дзіцятка ўзрастала і ўмацоўвалася духам, напаўняючыся мудрасьцю; і ласка Божая была на Ім.</verse>
				<verse number="41">І кожны год бацькі Ягоныя хадзілі ў Ерусалім на сьвята Пасхі.</verse>
				<verse number="42">І калі Ён меў дванаццаць год, прыйшлі яны, як звычайна, у Ерусалім на сьвята.</verse>
				<verse number="43">І калі скончыліся тыя дні і яны варочаліся, застаўся Хлопец Ісус у Ерусаліме, і не заўважылі гэтага Язэп і маці Ягоная,</verse>
				<verse number="44">але думалі, што Ён ідзе з другімі падарожнікамі. Прайшоўшы дзённую дарогу, сталі шукаць Яго між сваякамі і знаёмымі.</verse>
				<verse number="45">І, не знайшоўшы Яго, вярнуліся ў Ерусалім, шукаючы Яго.</verse>
				<verse number="46">І сталася, праз тры дні знайшлі Яго ў сьвятыні, як сядзеў сярод настаўнікаў, слухаючы іх і пытаючыся ў іх.</verse>
				<verse number="47">І ўсе, якія слухалі Яго, дзівіліся з розуму і адказаў Ягоных.</verse>
				<verse number="48">І, убачыўшы Яго, зьдзівіліся, і маці Ягоная сказала Яму: «Дзіця! Што Ты зрабіў нам гэтак? Вось, бацька Твой і я з вялікай мукаю шукалі Цябе».</verse>
				<verse number="49">І Ён сказаў ім: «Навошта вы шукалі Мяне? Ці ж вы ня ведаеце, што Я мушу быць у тым, што [належыць] Айцу Майму?»</verse>
				<verse number="50">І яны не зразумелі слова, якое Ён сказаў ім.</verse>
				<verse number="51">І Ён пайшоў з імі, і прыйшоў у Назарэт, і быў паслухмяны ім. І маці Ягоная захоўвала ўсе словы гэтыя ў сэрцы сваім.</verse>
				<verse number="52">І Ісус узрастаў у мудрасьці, і ва ўзросьце, і ў ласцы ў Бога і людзей.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">А ў пятнаццаты год панаваньня цэзара Тыбэрыя, калі Понці Пілат панаваў у Юдэі, Ірад быў тэтрархам у Галілеі, Філіп, брат ягоны, — тэтрархам у Ітурэі і Траханіцкай краіне, а Лісані — тэтрархам у Абіліне,</verse>
				<verse number="2">пры першасьвятарах Аньне і Каяфе, было слова Божае да Яна, сына Захарыі, у пустыні.</verse>
				<verse number="3">І ён праходзіў па ўсіх ваколіцах Ярданскіх, прапаведуючы хрышчэньне навяртаньня дзеля адпушчэньня грахоў,</verse>
				<verse number="4">як напісана ў кнізе словаў прарока Ісаі, які кажа: «Голас таго, хто кліча ў пустыні: “Падрыхтуйце шлях Госпаду, простымі рабіце сьцежкі Яго;</verse>
				<verse number="5">усякі дол няхай напоўніцца, і ўсякая гара і ўзгорак няхай панізяцца, крывізны няхай выпрастуюцца, і няроўныя шляхі зробяцца гладкімі;</verse>
				<verse number="6">і ўгледзіць усякае цела збаўленьне Божае”».</verse>
				<verse number="7">І казаў ён натоўпам, якія прыходзілі хрысьціцца ў яго: «Спараджэньні яхідны, хто перасьцярог вас, каб уцякалі ад гневу, які надыходзіць?</verse>
				<verse number="8">Зрабіце плады, годныя навяртаньня, і не пачынайце гаварыць у сабе: “Бацьку маем Абрагама”, бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых падняць дзяцей Абрагаму.</verse>
				<verse number="9">Ужо і сякера ля кораня дрэваў ляжыць; усякае дрэва, якое не прыносіць добрага плоду, сьсякаецца і кідаецца ў агонь».</verse>
				<verse number="10">І спытаўся ў яго натоўп, кажучы: «Дык што нам рабіць?»</verse>
				<verse number="11">А ён, адказваючы, кажа ім: «Хто мае дзьве вопраткі, няхай дасьць таму, хто ня мае; і хто мае ежу, няхай робіць тое самае».</verse>
				<verse number="12">Прыйшлі і мытнікі хрысьціцца, і сказалі яму: «Настаўнік, што нам рабіць?»</verse>
				<verse number="13">А ён сказаў ім: «Нічога не бярыце больш таго, што вам загадана».</verse>
				<verse number="14">Пыталіся ў яго таксама жаўнеры, кажучы: «А нам што рабіць?» І ён сказаў ім: «Нікога ня крыўдзьце, не абмаўляйце і задавальняйцеся сваёю платай».</verse>
				<verse number="15">І народу, які чакаў і разважаў у сэрцах сваіх адносна Яна, ці не Хрыстос ён,</verse>
				<verse number="16">адказаў Ян усім, кажучы: «Я хрышчу вас вадою, але ідзе Дужэйшы за мяне, у Якога я ня варты разьвязаць рамень сандалаў Ягоных. Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым і агнём.</verse>
				<verse number="17">Веялка Ягоная ў руцэ Яго, і Ён ачысьціць ток Свой, і зьбярэ пшаніцу ў сьвіран Свой, а салому спаліць агнём незгасальным».</verse>
				<verse number="18">І шмат іншага дабравесьціў ён народу, навучаючы яго.</verse>
				<verse number="19">А Ірад тэтрарх, дакараны ім за Ірадыяду, жонку Філіпа, брата ягонага, і за ўсё, што Ірад зрабіў злога,</verse>
				<verse number="20">дадаў да ўсяго і тое, што замкнуў Яна ў вязьніцу.</verse>
				<verse number="21">І сталася, калі хрысьціўся ўвесь народ, і Ісус, ахрысьціўшыся, маліўся, адчынілася неба,</verse>
				<verse number="22">і Дух Сьвяты зыйшоў на Яго ў цялесным выглядзе, як голуб, і быў голас з неба, кажучы: «Ты — Сын Мой Улюбёны; у Табе Я маю ўпадабаньне».</verse>
				<verse number="23">І меў Ісус, пачынаючы [служэньне], гадоў каля трыццаці, і быў, як думалі, сын Язэпаў, Гэліяў,</verse>
				<verse number="24">Мататаў, Левіяў, Мэльхіяў, Янаяў, Язэпаў,</verse>
				<verse number="25">Мататыяў, Амосаў, Навумаў, Эсьліяў, Нагеяў,</verse>
				<verse number="26">Магатаў, Мататыяў, Сэмэяў, Язэпаў, Юдаў,</verse>
				<verse number="27">Яанаяў, Рэсаеў, Зэрубабэляў, Салятыэляў, Нэрыяў,</verse>
				<verse number="28">Мэльхіяў, Аддыяў, Касамаў, Эльмадамаў, Іраў,</verse>
				<verse number="29">Ёсіяў, Эліезэраў, Ярымаў, Мататаў, Левіяў,</verse>
				<verse number="30">Сымонаў, Юдаў, Язэпаў, Янанаў, Эліякімаў,</verse>
				<verse number="31">Мэлеаяў, Маінанаў, Мататаў, Натанаў, Давідаў,</verse>
				<verse number="32">Есэяў, Абэдаў, Боазаў, Сальмонаў, Наасонаў,</verse>
				<verse number="33">Амінадабаў, Арамаў, Эсромаў, Пэрэсаў, Юдаў,</verse>
				<verse number="34">Якубаў, Ісаакаў, Абрагамаў, Тэрахаў, Нахораў,</verse>
				<verse number="35">Сэрухаў, Рагаваў, Фалекаў, Гэбэраў, Салаў,</verse>
				<verse number="36">Каінанаў, Арфаксадаў, Сэмаў, Нояў, Лямэхаў,</verse>
				<verse number="37">Мэтушаляхаў, Энохаў, Ярэдаў, Магалялеэляў, Кейнанаў,</verse>
				<verse number="38">Эносаў, Сэтаў, Адамаў, Божы.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">Ісус, напоўнены Духам Сьвятым, вярнуўся з Ярдану і быў паведзены Духам у пустыню.</verse>
				<verse number="2">Там сорак дзён Ён быў спакушаны д’яблам і нічога ня еў у гэтыя дні; а калі яны скончыліся, урэшце захацеў есьці.</verse>
				<verse number="3">І сказаў Яму д’ябал: «Калі Ты — Сын Божы, скажы гэтаму камяню, каб ён стаўся хлебам».</verse>
				<verse number="4">І адказаў яму Ісус, кажучы: «Напісана, што ня хлебам адным будзе жыць чалавек, але ўсякім словам Божым».</verse>
				<verse number="5">І, узьвёўшы Яго на высокую гару, д’ябал паказаў Яму ўсе валадарствы сусьвету ў імгненьне часу.</verse>
				<verse number="6">І сказаў Яму д’ябал: «Дам Табе ўладу над усім гэтым і славу іхнюю, бо яна мне аддадзена, і я, каму хачу, даю яе.</verse>
				<verse number="7">Дык калі Ты паклонішся мне, усё будзе Тваё».</verse>
				<verse number="8">І, адказваючы, сказаў яму Ісус: «Адыйдзі ад Мяне, шатан! Бо напісана: “Госпаду, Богу твайму, пакланяйся і Яму аднаму служы”».</verse>
				<verse number="9">І павёў Яго ў Ерусалім, і паставіў на вільчаку сьвятыні, і сказаў Яму: «Калі Ты — Сын Божы, кінься адгэтуль уніз,</verse>
				<verse number="10">бо напісана: “Анёлам Сваім загадае пра Цябе ўсьцерагчы Цябе”,</verse>
				<verse number="11">і: “На руках панясуць Цябе, каб не спатыкнуўся аб камень нагою Тваёю”».</verse>
				<verse number="12">І, адказваючы, сказаў яму Ісус: «Сказана: “Не спакушай Госпада, Бога твайго”».</verse>
				<verse number="13">І, скончыўшы ўсё спакушэньне, д’ябал адыйшоў ад Яго да пары.</verse>
				<verse number="14">І вярнуўся Ісус у сіле Духа ў Галілею; і разыйшлася чутка пра Яго па ўсёй ваколіцы.</verse>
				<verse number="15">І вучыў Ён у сынагогах іхніх, і ад усіх быў слаўлены.</verse>
				<verse number="16">І прыйшоў у Назарэт, дзе быў выхаваны, і ўвайшоў паводле звычаю Свайго ў дзень суботні ў сынагогу, і ўстаў чытаць.</verse>
				<verse number="17">І далі Яму кнігу прарока Ісаі; і Ён, разгарнуўшы кнігу, знайшоў месца, дзе было напісана:</verse>
				<verse number="18">«Дух Госпада на Мне, бо Ён памазаў Мяне дабравесьціць убогім, паслаў Мяне аздараўляць скрышаных сэрцам, абвяшчаць вязьням вызваленьне і сьляпым — вяртаньне зроку, пусьціць змучаных на свабоду,</verse>
				<verse number="19">і абвяшчаць год Госпадаў прыемны».</verse>
				<verse number="20">І, згарнуўшы кнігу, аддаў паслугачу і сеў; і вочы ўсіх у сынагозе былі зьвернуты на Яго.</verse>
				<verse number="21">А Ён пачаў гаварыць ім: «Сёньня споўнілася пісаньне гэтае ў вушах вашых».</verse>
				<verse number="22">І ўсе засьведчылі Яму гэта, і зьдзіўляліся словам ласкі, якія выходзілі з вуснаў Ягоных, і гаварылі: «Ці не Язэпаў гэта сын?»</verse>
				<verse number="23">І Ён сказаў ім: «Вядома, вы скажаце Мне гэткую прыповесьць: “Лекару, аздараві Самога Сябе; зрабі і тут, у Тваёй бацькаўшчыне, тое, што, мы чулі, сталася ў Капэрнауме”».</verse>
				<verse number="24">І сказаў: «Сапраўды кажу вам: Ніводзін прарок не прыймаецца ў бацькаўшчыне сваёй.</verse>
				<verse number="25">Праўдзіва кажу вам: Шмат удоваў было ў Ізраілю ў дні Ільлі, калі было зачынена неба тры гады і шэсьць месяцаў, так што стаўся вялікі голад па ўсёй зямлі;</verse>
				<verse number="26">і ані да аднае з іх ня быў пасланы Ільля, але толькі да ўдавы ў Сарэпту Сідонскую.</verse>
				<verse number="27">І шмат было пракажоных у Ізраілю пры прароку Элісею, і ніводзін з іх ня быў ачышчаны, акрамя Нэемана Сірыйца».</verse>
				<verse number="28">І ўсе ў сынагозе напоўніліся ярасьцю, пачуўшы гэтае,</verse>
				<verse number="29">і, устаўшы, выгналі Яго навонкі з гораду, і павялі Яго на вяршыню гары, на якой быў пабудаваны горад іхні, каб скінуць Яго,</verse>
				<verse number="30">але Ён, прайшоўшы сярод іх, пайшоў.</verse>
				<verse number="31">І прыйшоў у Капэрнаум, горад Галілейскі, і вучыў іх у суботы.</verse>
				<verse number="32">І дзівіліся з вучэньня Ягонага, бо з уладаю былі словы Яго.</verse>
				<verse number="33">І быў у сынагозе чалавек, які меў духа дэмана нячыстага, і ён загаласіў моцным голасам,</verse>
				<verse number="34">кажучы: «Аёй! Што нам і Табе, Ісус Назарэец? Ты прыйшоў загубіць нас. Ведаю Цябе, хто Ты, Сьвяты Божы».</verse>
				<verse number="35">І забараніў яму Ісус, кажучы: «Змоўкні і выйдзі з яго!» І, кінуўшы яго на сярэдзіну, дэман выйшаў з яго, нічога не пашкодзіўшы яму.</verse>
				<verse number="36">І ахапіў усіх страх, і гутарылі між сабою, кажучы: «Што гэта за слова такое, што з уладаю і моцаю Ён загадвае духам нячыстым, і яны выходзяць?»</verse>
				<verse number="37">І разыйшлася чутка пра Яго па ўсіх вакалічных месцах.</verse>
				<verse number="38">Выйшаўшы ж з сынагогі, Ён прыйшоў у дом Сымона. А цешча Сымонава была ў моцнай гарачцы, і прасілі Яго за яе.</verse>
				<verse number="39">І, стаўшы каля яе, Ён забараніў гарачцы, і пакінула яе, а яна, адразу ўстаўшы, паслугавала ім.</verse>
				<verse number="40">Пры захадзе сонца ўсе, якія мелі хворых на розныя хваробы, прыводзілі іх да Яго; і Ён, усклаўшы на кожнага з іх рукі, аздаравіў іх.</verse>
				<verse number="41">Выганяў таксама дэманаў з многіх, якія крычалі і казалі: «Ты — Хрыстос, Сын Божы». І Ён забараняў ім казаць, што яны ведаюць, што Ён — Хрыстос.</verse>
				<verse number="42">А калі настаў дзень, Ён, выйшаўшы, пайшоў у пустыннае месца, і натоўпы шукалі Яго, і, прыйшоўшы да Яго, затрымлівалі Яго, каб не ішоў ад іх.</verse>
				<verse number="43">А Ён сказаў ім: «І ў другіх гарадах Я мушу дабравесьціць Валадарства Божае, бо дзеля гэтага Я пасланы».</verse>
				<verse number="44">І абвяшчаў у сынагогах Галілейскіх.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">А сталася, што натоўп ціснуўся да Яго, каб слухаць Слова Божае, і Ён стаяў ля возера Генезарэт,</verse>
				<verse number="2">і ўбачыў Ён два чаўны, якія стаялі на возеры, а рыбаловы, выйшаўшы з іх, мылі сеці.</verse>
				<verse number="3">Увайшоўшы ў адзін човен, што быў Сымонаў, Ён прасіў яго адплыць крыху ад берагу і, сеўшы, вучыў натоўпы з чаўна.</verse>
				<verse number="4">Калі ж перастаў гаварыць, сказаў Сымону: «Адплыві на глыбіню і закіньце сеці вашы дзеля лову».</verse>
				<verse number="5">І, адказваючы, Сымон сказаў Яму: «Настаўнік! Мы працавалі ўсю ноч і нічога не злавілі, але паводле слова Твайго закіну сеці».</verse>
				<verse number="6">І, зрабіўшы гэтае, яны злавілі вялікае мноства рыбы, і нават сетка ў іх прарывалася.</verse>
				<verse number="7">І далі знак таварышам, што былі на другім чаўне, каб прыйшлі дапамагчы ім, і прыйшлі, і напоўнілі абодва чаўны, так што яны пачалі залівацца.</verse>
				<verse number="8">Убачыўшы гэта, Сымон Пётар упаў да каленаў Ісуса, кажучы: «Выйдзі ад мяне, Госпадзе, бо я — чалавек грэшны».</verse>
				<verse number="9">Бо страх ахапіў яго і ўсіх, што былі з ім, дзеля гэткага ўлову рыбаў, імі злоўленых,</verse>
				<verse number="10">таксама і Якуба і Яна, сыноў Зэбэдэя, якія былі супольнікамі Сымона. І сказаў Ісус Сымону: «Ня бойся, ад цяпер будзеш лаўцом чалавекаў».</verse>
				<verse number="11">І, выцягнуўшы чаўны на бераг, яны пакінулі ўсё і пайшлі за Ім.</verse>
				<verse number="12">І сталася, Ісус быў у адным горадзе, і прыйшоў чалавек увесь у праказе, і, убачыўшы Ісуса, упаўшы на аблічча, маліў Яго, кажучы: «Госпадзе! Калі хочаш, можаш мяне ачысьціць».</verse>
				<verse number="13">І Ён, працягнуўшы руку, дакрануўся да яго і сказаў: «Хачу, будзь ачышчаны». І адразу праказа зыйшла з яго.</verse>
				<verse number="14">І Ён загадаў яму нікому не казаць, але пайсьці паказацца сьвятару і прынесьці ахвяру за ачышчэньне сваё, як загадаў Майсей на сьведчаньне ім.</verse>
				<verse number="15">Але тым больш разыйшлося слова пра Яго, і шматлікія натоўпы зьбіраліся да Яго слухаць і аздаравіцца ў Яго ад нядужасьцяў сваіх.</verse>
				<verse number="16">А Ён адыходзіў у пустынныя [месцы] і маліўся.</verse>
				<verse number="17">І сталася, у адзін дзень, як Ён навучаў, і сядзелі фарысэі і законавучыцелі, якія прыйшлі з усіх мястэчак Галілеі і Юдэі, і Ерусаліму, і сіла Госпадава была дзеля аздараўленьня іх,</verse>
				<verse number="18">вось, нясуць мужчыны на ложку чалавека, які быў спараліжаваны, і хацелі ўнесьці яго [ў дом] і палажыць перад Ісусам;</verse>
				<verse number="19">і, не знайшоўшы, дзе пранесьці яго праз натоўп, узьлезьлі на дах і праз страху спусьцілі яго разам з ложкам на сярэдзіну перад Ісусам.</verse>
				<verse number="20">І Ён, бачачы веру іх, сказаў яму: «Чалавеча! Адпускаюцца табе грахі твае».</verse>
				<verse number="21">І пачалі разважаць кніжнікі і фарысэі, кажучы: «Хто Ён такі, што кажа блюзьнерства? Хто можа адпускаць грахі, акрамя аднаго Бога?»</verse>
				<verse number="22">А Ісус, пазнаўшы думкі іхнія, адказваючы, сказаў ім: «Што вы думаеце ў сэрцах вашых?</verse>
				<verse number="23">Што лягчэй сказаць: “Адпускаюцца табе грахі твае”, ці сказаць: “Устань і хадзі”?</verse>
				<verse number="24">Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі адпускаць грахі», — сказаў Ён спараліжаванаму. — «Кажу табе: устань і, узяўшы ложак твой, ідзі ў дом твой».</verse>
				<verse number="25">І той, адразу ўстаўшы перад імі, узяў тое, на чым ляжаў, і пайшоў у дом свой, славячы Бога.</verse>
				<verse number="26">І ўсе былі ў захапленьні, і славілі Бога; і напоўніліся страхам, кажучы: «Дзіўныя рэчы бачылі мы сёньня».</verse>
				<verse number="27">І пасьля гэтага Ён выйшаў і ўбачыў мытніка, на імя Левій, які сядзеў на мытні, і сказаў яму: «Ідзі за Мною».</verse>
				<verse number="28">І той, пакінуўшы ўсё, устаў і пайшоў за Ім.</verse>
				<verse number="29">І зрабіў для Яго Левій у доме сваім вялікі пачастунак, і была шматлікая грамада мытнікаў і іншых, якія ўзьлягалі з імі.</verse>
				<verse number="30">І наракалі кніжнікі і фарысэі вучням Ягоным, кажучы: «Навошта вы ясьцё і п’яцё з мытнікамі і грэшнікамі?»</verse>
				<verse number="31">І, адказваючы, Ісус сказаў ім: «Не здаровыя маюць патрэбу ў лекары, але хворыя.</verse>
				<verse number="32">Я прыйшоў клікаць да навяртаньня не праведных, але грэшных».</verse>
				<verse number="33">А яны сказалі Яму: «Чаму вучні Яна посьцяць часта і моляцца, таксама і фарысэйскія, а Твае ядуць і п’юць?»</verse>
				<verse number="34">А Ён сказаў ім: «Ці можаце прымусіць сыноў вясельля посьціць, калі з імі жаніх?</verse>
				<verse number="35">Але прыйдуць дні, калі возьмуць у іх жаніха, і тады будуць посьціць у тыя дні».</verse>
				<verse number="36">І сказаў ім прыповесьць: «Ніхто латкі ад новага адзеньня не прышывае да старога адзеньня, бо іначай і новае разьдзярэ, і да старога не падыйдзе латка ад новага.</verse>
				<verse number="37">І ніхто не ўлівае маладога віна ў старыя мяхі, бо маладое віно прарве мяхі, і само выцячэ, і мяхі прападуць;</verse>
				<verse number="38">але маладое віно трэба ўліваць у новыя мяхі; і захаваецца тое і другое.</verse>
				<verse number="39">І ніхто, п’ючы старое віно, не захоча адразу маладога, бо кажа: “Старое лепшае”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="6">
				<verse number="1">І сталася ў другую суботу пасьля Пасхі, што Ён праходзіў праз палеткі, і вучні Ягоныя зрывалі каласы і елі, расьціраючы рукамі.</verse>
				<verse number="2">А некаторыя з фарысэяў сказалі ім: «Навошта вы робіце тое, чаго ня сьлед рабіць у суботу?»</verse>
				<verse number="3">І, адказваючы ім, сказаў Ісус: «Ці вы не чыталі, што зрабіў Давід, калі быў галодны сам і тыя, што з ім былі?</verse>
				<verse number="4">Як ён увайшоў у дом Божы, і ўзяў хлябы пакладныя, якіх ня можна было есьці нікому, апрача сьвятароў, і еў, і даў тым, што з ім былі».</verse>
				<verse number="5">І сказаў ім: «Сын Чалавечы ёсьць Гаспадар і суботы».</verse>
				<verse number="6">І сталася, што ў іншую суботу ўвайшоў Ён у сынагогу і навучаў. І быў там чалавек, у якога правая рука была сухая.</verse>
				<verse number="7">А кніжнікі і фарысэі сачылі за Ім, ці аздаровіць у суботу, каб знайсьці абвінавачваньне супраць Яго.</verse>
				<verse number="8">Але Ён, ведаючы думкі іхнія, сказаў чалавеку, які меў сухую руку: «Устань і стань на сярэдзіну». І той, устаўшы, стаў.</verse>
				<verse number="9">Тады сказаў ім Ісус: «Спытаюся Я ў вас: “Што трэба рабіць у суботу: дабро ці зло? Збавіць душу ці загубіць?”»</verse>
				<verse number="10">І, паглядзеўшы на ўсіх іх, сказаў чалавеку: «Выцягні руку тваю». Ён так і зрабіў, і сталася рука ягоная здаровая, як другая.</verse>
				<verse number="11">А яны напоўніліся шалам і гаварылі адзін да аднаго, што ім зрабіць з Ісусам.</verse>
				<verse number="12">І сталася ў тыя дні, узыйшоў Ён на гару памаліцца, і быў усю ноч у малітве да Бога.</verse>
				<verse number="13">І калі настаў дзень, Ён паклікаў вучняў Сваіх і выбраў з іх дванаццаць, якіх і назваў апосталамі:</verse>
				<verse number="14">Сымона, якога назваў Пятром, і Андрэя, брата ягонага, Якуба і Яна, Філіпа і Барталамея,</verse>
				<verse number="15">Мацьвея і Тамаша, Якуба Алфеявага і Сымона, называнага Зілотам,</verse>
				<verse number="16">Юду Якубавага і Юду Іскарыёта, які стаўся здраднікам.</verse>
				<verse number="17">І, зыйшоўшы разам з імі, стаў на роўным месцы, і натоўп вучняў Ягоных, і вялікае мноства народу з усяе Юдэі, і Ерусаліму, і прыморскіх гарадоў Тыру і Сідону,</verse>
				<verse number="18">якія прыйшлі паслухаць Яго і аздаравіцца ад хваробаў сваіх, і тыя, якіх мучылі духі нячыстыя, былі аздароўленыя.</verse>
				<verse number="19">І ўвесь натоўп шукаў дакрануцца да Яго, бо ад Яго зыходзіла моц і аздараўляла ўсіх.</verse>
				<verse number="20">І Ён, падняўшы вочы Свае на вучняў Сваіх, сказаў: «Шчасьлівыя ўбогія, бо вашае ёсьць Валадарства Божае.</verse>
				<verse number="21">Шчасьлівыя вы, якія цяпер галодныя, бо вы насыціцеся. Шчасьлівыя вы, якія цяпер плачаце, бо будзеце сьмяяцца.</verse>
				<verse number="22">Шчасьлівыя вы, калі зьненавідзяць вас людзі і калі адлучаць вас, і будуць зьневажаць, і выкінуць імя вашае, як зло, за Сына Чалавечага.</verse>
				<verse number="23">Радуйцеся ў той дзень і весяліцеся, бо вось, вялікая нагарода вашая ў небе, бо гэтак рабілі з прарокамі бацькі іхнія.</verse>
				<verse number="24">Больш таго, гора вам, багатыя, бо вы ўжо атрымліваеце пацяшэньне сваё.</verse>
				<verse number="25">Гора вам, перасычаныя, бо будзеце галодныя. Гора вам, якія цяпер сьмеяцёся, бо будзеце плакаць і галасіць.</verse>
				<verse number="26">Гора вам, калі ўсе людзі будуць гаварыць пра вас добра, бо гэтак рабілі з фальшывымі прарокамі бацькі іхнія.</verse>
				<verse number="27">Але вам, якія слухаеце, кажу: Любіце ворагаў вашых, рабіце дабро тым, якія ненавідзяць вас,</verse>
				<verse number="28">дабраслаўляйце тых, якія праклінаюць вас, і маліцеся за тых, якія крыўдзяць вас.</verse>
				<verse number="29">І таму, які ўдарыў цябе па шчацэ, падстаў і другую; і таму, хто забірае ў цябе адзеньне, не перашкаджай узяць і кашулю.</verse>
				<verse number="30">Усякаму, хто просіць у цябе, давай, і ад таго, хто ўзяў у цябе, не патрабуй назад.</verse>
				<verse number="31">І як хочаце, каб рабілі вам людзі, гэтак і вы рабіце ім.</verse>
				<verse number="32">І калі вы любіце тых, якія вас любяць, якая вам падзяка? Бо і грэшнікі любяць тых, якія іх любяць.</verse>
				<verse number="33">І калі робіце дабро тым, якія вам дабро робяць, якая вам падзяка? Бо і грэшнікі тое робяць.</verse>
				<verse number="34">І калі пазычаеце тым, ад якіх спадзеяцёся атрымаць назад, якая вам падзяка? Бо і грэшнікі пазычаюць грэшнікам, каб атрымаць назад гэтулькі.</verse>
				<verse number="35">Больш таго, любіце ворагаў вашых, і рабіце дабро, і пазычайце, не чакаючы нічога; і будзе нагарода вашая вялікая, і будзеце сынамі Найвышэйшага, бо Ён добры і да няўдзячных і злых.</verse>
				<verse number="36">Дык будзьце ж міласэрныя, як і Айцец ваш міласэрны.</verse>
				<verse number="37">І не судзіце, і ня будзеце суджаныя; не асуджайце, і ня будзеце асуджаныя; даруйце, і вам будзе даравана;</verse>
				<verse number="38">давайце, і вам будзе дадзена: меру добрую, націсьненую, стрэсеную і з верхам дадуць вам на ўлоньне вашае; бо якою мераю мераеце, такою і вам будзе адмерана».</verse>
				<verse number="39">Сказаў жа ім прыповесьць: «Ці можа сьляпы вадзіць сьляпога? Ці не абодва ўваляцца ў яму?</verse>
				<verse number="40">Вучань не вышэй за свайго настаўніка, але, удасканаліўшыся, кожны будзе як настаўнік ягоны.</verse>
				<verse number="41">Што ты глядзіш на сучок у воку брата твайго, а бервяна ў сваім воку ня бачыш?</verse>
				<verse number="42">Ці як можаш сказаць брату твайму: “Браце! Дазволь, выму сучок з вока твайго”, — калі сам ня бачыш бервяна ў сваім воку? Крывадушнік! Вымі спачатку бервяно са свайго вока, і тады ўбачыш, як выняць сучок, які ў воку брата твайго.</verse>
				<verse number="43">Бо няма добрага дрэва, якое прыносіць благі плод; і няма благога дрэва, якое прыносіць плод добры.</verse>
				<verse number="44">Бо ўсякае дрэва пазнаецца з уласнага плоду; бо не зьбіраюць фігаў з цярніны і ня здымаюць вінаграду з глогу.</verse>
				<verse number="45">Добры чалавек з добрага скарбу сэрца свайго выносіць добрае, а злы чалавек са злога скарбу сэрца свайго выносіць злое; бо з багацьця сэрца гавораць вусны ягоныя.</verse>
				<verse number="46">Чаму называеце Мяне: “Госпадзе! Госпадзе!” — і ня робіце таго, што Я кажу?</verse>
				<verse number="47">Усякі, хто прыходзіць да Мяне, і слухае словы Мае, і робіць паводле іх, пакажу вам, да каго падобны.</verse>
				<verse number="48">Ён падобны да чалавека, што будуе дом, які капаў і заглыбіўся, і заклаў падмурак на скале, і калі сталася паводка, і вада ўдарыла на дом гэты, то не змагла захістаць яго, бо ён быў пабудаваны на скале.</verse>
				<verse number="49">А той, хто слухае і ня робіць, падобны да чалавека, што пабудаваў дом на зямлі без падмурку, які, калі ўдарыла на яго вада, адразу разваліўся; і разбурэньне яго было вялікае».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="7">
				<verse number="1">Калі ж Ён скончыў усе словы Свае ў слых народу, увайшоў у Капэрнаум.</verse>
				<verse number="2">У аднаго ж сотніка слуга, якога той цаніў, быў хворы пры сьмерці.</verse>
				<verse number="3">Пачуўшы пра Ісуса, ён паслаў да Яго старшыняў Юдэйскіх прасіць Яго, каб прыйшоў аздаравіць слугу ягонага.</verse>
				<verse number="4">І яны, прыйшоўшы да Ісуса, дужа прасілі Яго, кажучы: «Ён варты, каб Ты зрабіў для яго гэтае,</verse>
				<verse number="5">бо ён любіць наш народ і пабудаваў нам сынагогу».</verse>
				<verse number="6">Ісус пайшоў з імі. А калі Ён быў ужо недалёка ад дому, сотнік прыслаў да Яго сяброў сказаць Яму: “Не турбуйся, Госпадзе! Бо я ня варты, каб Ты ўвайшоў пад дах мой,</verse>
				<verse number="7">бо і сябе самога я не палічыў вартым прыйсьці да Цябе. Але скажы слова, і будзе аздароўлены слуга мой.</verse>
				<verse number="8">Бо і я чалавек, які маю над сабою ўладу, і маю пад сабою жаўнераў; і кажу аднаму: “Пайдзі”, — і ён ідзе; і другому: “Прыйдзі”, — і ён прыходзіць; і слузе майму: “Зрабі тое”, — і ён робіць».</verse>
				<verse number="9">Пачуўшы гэтае, Ісус зьдзівіўся з яго і, павярнуўшыся, сказаў натоўпу, які ішоў за Ім: «Кажу вам, што нават у Ізраілю не знайшоў Я гэткае веры».</verse>
				<verse number="10">І вярнуўшыся ў дом, пасланыя знайшлі хворага слугу паздаравеўшым.</verse>
				<verse number="11">І сталася пасьля гэтага, пайшоў Ён у горад, называны Наін; і з Ім ішлі многія з вучняў Ягоных і шматлікі натоўп.</verse>
				<verse number="12">Калі ж Ён наблізіўся да брамы гораду, вось, выносілі памёршага, адзінароднага сына ў маці сваёй, а яна была ўдава; і вялікі натоўп з гораду ішоў з ёю.</verse>
				<verse number="13">І, убачыўшы яе, Госпад зьлітаваўся над ёю і сказаў ёй: «Ня плач».</verse>
				<verse number="14">І, падыйшоўшы, дакрануўся да пахавальных насілкаў; а тыя, што несьлі іх, затрымаліся, і Ён сказаў: «Юнача, табе кажу: Устань!»</verse>
				<verse number="15">І сеў мёртвы, і пачаў гаварыць; і Ён аддаў яго маці ягонай.</verse>
				<verse number="16">І ўсіх ахапіў страх, і яны славілі Бога, кажучы: «Вялікі прарок паўстаў між намі», і: «Бог адведаў народ Свой».</verse>
				<verse number="17">І разыйшлося слова гэтае пра Яго па ўсёй Юдэі і па ўсёй ваколіцы.</verse>
				<verse number="18">І паведамілі Яну вучні ягоныя пра ўсё гэтае.</verse>
				<verse number="19">І, паклікаўшы двух з вучняў сваіх, Ян паслаў іх да Ісуса, кажучы: «Ці Ты Той, Які прыходзіць, ці чакаць нам другога?»</verse>
				<verse number="20">А мужы [гэтыя], прыйшоўшы да Яго, сказалі: “Ян Хрысьціцель паслаў нас да Цябе, кажучы: “Ці Ты Той, Які прыходзіць, ці чакаць нам другога?”»</verse>
				<verse number="21">У гэтую гадзіну Ён многіх аздаравіў ад хваробаў і немачаў, і ад злых духаў, і многім сьляпым вярнуў зрок.</verse>
				<verse number="22">І, адказваючы, Ісус сказаў ім: «Пайдзіце, паведаміце Яну, што вы бачылі і чулі, што сьляпыя бачаць, кульгавыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца, глухія чуюць, мёртвыя ўваскрасаюць, убогім дабравесьціцца.</verse>
				<verse number="23">І шчасьлівы той, хто ня згоршыцца дзеля Мяне».</verse>
				<verse number="24">Калі ж пасланцы Яна пайшлі, Ён пачаў гаварыць да натоўпаў пра Яна: «Што глядзець хадзілі вы ў пустыню? Ці трысьціну, якую вецер хістае?</verse>
				<verse number="25">Але што хадзілі вы ўбачыць? Ці чалавека, апранутага ў мяккія шаты? Вось, тыя, што ў пышным адзеньні і жывуць раскошна, знаходзяцца пры дварох валадарскіх.</verse>
				<verse number="26">Але што хадзілі вы ўбачыць? Прарока? Так, кажу вам, і больш за прарока.</verse>
				<verse number="27">Ён ёсьць той, пра якога напісана: “Вось, Я пасылаю анёла Майго перад абліччам Тваім, які пракладзе шлях Твой перад Табою”.</verse>
				<verse number="28">Бо кажу вам: Сярод народжаных жанчынамі няма ніводнага прарока, большага за Яна Хрысьціцеля; але меншы ў Валадарстве Божым большы за яго.</verse>
				<verse number="29">І ўвесь народ, які слухаў яго, і мытнікі аддалі хвалу Богу, хрысьцячыся хрышчэньнем Янавым;</verse>
				<verse number="30">а фарысэі і законьнікі адкінулі параду Божую для іх, не ахрысьціўшыся ў яго».</verse>
				<verse number="31">Госпад жа сказаў: «Да каго прыраўняю людзей пакаленьня гэтага? І да каго яны падобныя?</verse>
				<verse number="32">Яны падобныя да дзяцей, якія сядзяць на вуліцы, і клічуць адзін аднаго, і кажуць: “Мы гралі вам на жалейцы, і вы не скакалі; мы галасілі, і вы ня плакалі”.</verse>
				<verse number="33">Бо прыйшоў Ян Хрысьціцель, ані хлеба ня есьць, ані віна ня п’е, і вы кажаце: “Дэмана мае”.</verse>
				<verse number="34">Прыйшоў Сын Чалавечы, есьць і п’е, і вы кажаце: “Вось, чалавек — абжора і п’яніца, сябра мытнікаў і грэшнікаў”.</verse>
				<verse number="35">І апраўдана мудрасьць усімі дзецьмі яе».</verse>
				<verse number="36">Нехта з фарысэяў прасіў Яго паесьці разам з ім, і Ён, увайшоўшы ў дом фарысэя, узьлёг.</verse>
				<verse number="37">І вось жанчына з таго гораду, якая была грэшніцай, даведаўшыся, што Ён узьлягае ў доме фарысэя, прынесла алябастравы збанок міра,</verse>
				<verse number="38">і, стаўшы ззаду ля ног яго і плачучы, пачала абліваць ногі яго сьлязьмі, і выцірала валасамі галавы сваёй, і цалавала ногі Ягоныя, і мазала мірам.</verse>
				<verse number="39">Бачачы гэтае, фарысэй, які быў запрасіў Яго, сказаў сам у сабе: «Калі б Ён быў прарок, дык ведаў бы, хто і якая жанчына дакранаецца да Яго, бо яна — грэшніца».</verse>
				<verse number="40">І, адказваючы, Ісус сказаў яму: «Сымоне, Я маю нешта сказаць табе». Ён жа кажа: «Кажы, Настаўнік».</verse>
				<verse number="41">[Ісус сказаў]: «У аднаго пазычальніка былі два даўжнікі: адзін быў вінен пяцьсот дынараў, а другі — пяцьдзясят.</verse>
				<verse number="42">А як яны ня мелі, чым заплаціць, ён дараваў абодвум. Скажы, каторы з іх больш узьлюбіць яго?»</verse>
				<verse number="43">Адказваючы, Сымон сказаў: «Думаю, што той, якому больш дараваў». Ён жа сказаў яму: «Слушна ты пастанавіў».</verse>
				<verse number="44">І, павярнуўшыся да жанчыны, сказаў Сымону: «Ці бачыш ты гэтую жанчыну? Я прыйшоў у дом твой, і ты вады Мне на ногі ня даў; а яна сьлязьмі абліла ногі Мае і валасамі галавы сваёй выцерла.</verse>
				<verse number="45">Ты пацалунку Мне ня даў, а яна, як толькі Я прыйшоў, не перастае цалаваць ногі Мае.</verse>
				<verse number="46">Ты галавы Мне алеем не памазаў; а яна мірам памазала ногі Мае.</verse>
				<verse number="47">Дзеля гэтага кажу табе: даруюцца многія грахі яе за тое, што яна шмат узьлюбіла; а каму мала даруецца, той мала любіць».</verse>
				<verse number="48">А ёй сказаў: «Адпускаюцца табе грахі».</verse>
				<verse number="49">І тыя, што ўзьлягалі з Ім, пачалі гаварыць у сабе: «Хто Ён ёсьць, што і грахі адпускае?»</verse>
				<verse number="50">А Ён сказаў жанчыне: «Вера твая збавіла цябе; ідзі ў супакоі».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="8">
				<verse number="1">І сталася пасьля, праходзіў Ён праз гарады і мястэчкі, абвяшчаючы і дабравесьцячы Валадарства Божае, і з Ім Дванаццаць,</verse>
				<verse number="2">і некаторыя жанчыны, якія былі аздароўленыя ад злых духаў і нядужасьцяў: Марыя, называная Магдалена, з якое выйшлі сем дэманаў,</verse>
				<verse number="3">і Ёанна, жонка Хузы, наглядчыка Ірадавага, і Сусанна, і многія іншыя, якія служылі Яму з маёмасьці сваёй.</verse>
				<verse number="4">А калі сабралася мноства народу, і з гарадоў зыходзіліся да Яго, Ён пачаў гаварыць прыповесьць:</verse>
				<verse number="5">«Выйшаў сейбіт сеяць насеньне сваё; і, калі ён сеяў, адно ўпала пры дарозе і было патаптана, і птушкі нябесныя падзяўблі яго;</verse>
				<verse number="6">а іншае ўпала на камень і, узыйшоўшы, засохла, бо ня мела вільгаці;</verse>
				<verse number="7">а іншае ўпала між цярнінаю, і вырасла цярніна, і заглушыла яго;</verse>
				<verse number="8">а іншае ўпала на добрую зямлю і, узыйшоўшы, прынесла плод стакротны». Сказаўшы гэтае, Ён усклікнуў: «Хто мае вушы слухаць, няхай слухае».</verse>
				<verse number="9">А вучні Ягоныя пыталіся ў Яго, кажучы: «Што значыць прыповесьць гэтая?»</verse>
				<verse number="10">Ён жа сказаў: «Вам дадзена ведаць таямніцы Валадарства Божага, а для рэшты яны ў прыповесьцях, так што яны, бачачы, ня бачаць і, чуючы, не разумеюць.</verse>
				<verse number="11">Вось жа прыповесьць гэтая: насеньне ёсьць слова Божае.</verse>
				<verse number="12">А што пры дарозе — гэта тыя, якія слухаюць, а пасьля прыходзіць д’ябал, і забірае слова з сэрца іхняга, каб не паверылі і не былі збаўленыя.</verse>
				<verse number="13">А што на камені — гэта тыя, якія, калі пачуюць, з радасьцю прыймаюць слова, ды ня маюць кораня і часова вераць, а ў час спакусы адпадаюць.</verse>
				<verse number="14">А што ўпала ў цярніну — гэта тыя, якія слухаюць, але, адыходзячы, заглушаюцца клопатамі, багацьцем і асалодамі жыцьцёвымі, і не даюць плоду.</verse>
				<verse number="15">А што ўпала на добрую зямлю — гэта тыя, што, пачуўшы слова, захоўваюць у добрым і чыстым сэрцы, і даюць плод у цярплівасьці.</verse>
				<verse number="16">Ніхто, запаліўшы сьвечку, не прыкрывае яе пасудзінаю, або не ставіць пад ложак, але ставіць на сьвечнік, каб тыя, якія ўваходзяць, бачылі сьвятло.</verse>
				<verse number="17">Бо няма нічога таемнага, што б ня выявілася, ані схаванага, што ня сталася б вядомым і ня выйшла на сьвятло.</verse>
				<verse number="18">Дык глядзіце, як вы слухаеце; бо хто мае, таму дадзена будзе, а хто ня мае, у таго будзе забрана і тое, што ён думае мець».</verse>
				<verse number="19">І прыйшлі да Яго маці і браты Ягоныя, і не маглі падыйсьці да Яго з прычыны натоўпу.</verse>
				<verse number="20">І паведамілі Яму, кажучы: «Маці Твая і браты Твае стаяць вонкі, хочучы бачыць Цябе».</verse>
				<verse number="21">Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «Маці Мая і браты Мае — гэта тыя, якія слухаюць слова Божае і выконваюць яго».</verse>
				<verse number="22">І сталася аднаго дня, Ён увайшоў з вучнямі Сваімі ў човен і сказаў ім: «Пераплывем на той бок возера». І паплылі.</verse>
				<verse number="23">Калі ж яны плылі, Ён заснуў. І падняўся на возеры бурны вецер, і іх залівала хвалямі, і яны былі ў небясьпецы.</verse>
				<verse number="24">І, падыйшоўшы, яны пабудзілі Яго, кажучы: «Настаўнік! Настаўнік! Мы гінем». А Ён, устаўшы, забараніў ветру і хваляваньню вады; і яны спыніліся, і сталася ціша.</verse>
				<verse number="25">Ён жа сказаў ім: «Дзе вера вашая?» А яны, спалохаўшыся, у зьдзіўленьні гаварылі адзін аднаму: «Хто Ён ёсьць, што вятрам загадвае і вадзе, і яны падпарадкоўваюцца Яму?»</verse>
				<verse number="26">І прыплылі ў краіну Гадарэнскую, якая насупраць Галілеі.</verse>
				<verse number="27">Калі ж выйшаў Ён на бераг, пераняў Яго нейкі чалавек з гораду, які меў дэманаў з даўных часоў, і не апранаў адзеньня, і жыў ня ў доме, але ў магілах.</verse>
				<verse number="28">Ён, убачыўшы Ісуса, упаў перад Ім, закрычаўшы, і моцным голасам сказаў: «Што мне і Табе, Ісус, Сын Бога Найвышэйшага? Малю Цябе, ня мучай мяне».</verse>
				<verse number="29">Бо Ён загадаў духу нячыстаму выйсьці з гэтага чалавека; бо ён доўгі час мучыў яго, так што яго вязалі ланцугамі і сьцераглі яго, але ён разрываў ланцугі, і дэман гнаў яго ў пустыні.</verse>
				<verse number="30">А Ісус спытаўся ў яго, кажучы: «Якое тваё імя?» Ён жа сказаў: «Легіён», бо шмат дэманаў увайшло ў яго.</verse>
				<verse number="31">І прасілі Яго, каб не казаў ім ісьці ў бездань.</verse>
				<verse number="32">А там на гары пасьвіўся вялікі гурт сьвіняў; і прасілі Яго [дэманы], каб дазволіў ім увайсьці ў іх, і Ён дазволіў ім.</verse>
				<verse number="33">Дэманы, выйшаўшы з чалавека, увайшлі ў сьвіняў, і рынуўся гурт са стромы ў возера, і згінуў.</verse>
				<verse number="34">А тыя, якія пасьвілі іх, убачыўшы, што сталася, уцяклі і, пайшоўшы, паведамілі ў горадзе і вёсках.</verse>
				<verse number="35">І выйшлі ўбачыць, што сталася; і прыйшлі да Ісуса, і знайшлі чалавека, з якога выйшлі дэманы, што сядзіць ля ног Ісуса, адзеты і пры розуме; і спалохаліся.</verse>
				<verse number="36">А тыя, якія бачылі, распавялі ім, як збаўлены быў апанаваны дэманамі.</verse>
				<verse number="37">І прасіла Яго ўсё мноства ваколіцы Гадарэнскае пайсьці ад іх, бо іх ахапіў вялікі страх. Ён жа, увайшоўшы ў човен, вярнуўся.</verse>
				<verse number="38">А чалавек, з якога выйшлі дэманы, прасіў Яго, каб быць з Ім, але Ісус адпусьціў яго, кажучы:</verse>
				<verse number="39">«Вярніся ў дом твой і раскажы, што ўчыніў табе Бог». І ён пайшоў, абвяшчаючы па ўсім горадзе, што ўчыніў яму Ісус.</verse>
				<verse number="40">І сталася, калі Ісус вярнуўся, натоўп прыняў Яго, бо ўсе чакалі Яго.</verse>
				<verse number="41">І вось прыйшоў чалавек на імя Яір, а быў ён начальнік сынагогі; і, упаўшы да ног Ісуса, прасіў Яго ўвайсьці ў дом ягоны,</verse>
				<verse number="42">бо ў яго была адзінародная дачка, гадоў дванаццаці, і яна памірала. А калі Ён ішоў, натоўпы ціснуліся да Яго.</verse>
				<verse number="43">І жанчына, якая мела крывацечу дванаццаць гадоў і аддала на лекараў усё ўтрыманьне сваё, і ніводзін ня здолеў вылечыць яе,</verse>
				<verse number="44">падыйшоўшы ззаду, дакранулася да крыса шаты Ягонай; і адразу спынілася ў яе крывацеча.</verse>
				<verse number="45">І сказаў Ісус: «Хто дакрануўся да Мяне?» А як усе адмаўляліся, сказаў Пётар і тыя, што з Ім былі: «Настаўнік! Натоўпы акружаюць Цябе і націскаюць, і Ты кажаш: “Хто дакрануўся да Мяне?”»</verse>
				<verse number="46">Але Ісус сказаў: «Нехта дакрануўся да Мяне, бо Я адчуў сілу, якая выйшла з Мяне».</verse>
				<verse number="47">А жанчына, бачачы, што яна ня ўтоілася, дрыжучы, падыйшла і, упаўшы перад Ім, расказала Яму перад усім народам, з якое прычыны яна дакранулася да Яго, і як адразу была аздароўлена.</verse>
				<verse number="48">Ён жа сказаў ёй: «Будзь пэўная, дачка! Вера твая збавіла цябе; ідзі ў супакоі».</verse>
				<verse number="49">Калі Ён яшчэ гаварыў гэтае, прыходзіць нехта ад начальніка сынагогі, кажучы яму: «Дачка твая памерла; не турбуй Настаўніка».</verse>
				<verse number="50">А Ісус, пачуўшы, адказаў яму, кажучы: «Ня бойся, толькі вер, і будзе збаўлена».</verse>
				<verse number="51">Прыйшоўшы ж у дом, не дазволіў увайсьці нікому апрача Пятра, Яна і Якуба, і бацькі дзяўчынкі, і маці.</verse>
				<verse number="52">А ўсе плакалі і галасілі па ёй. Ён жа сказаў: «Ня плачце; яна не памерла, але сьпіць».</verse>
				<verse number="53">І сьмяяліся з Яго, ведаючы, што яна памерла.</verse>
				<verse number="54">Ён жа, выслаўшы ўсіх вонкі і ўзяўшы яе за руку, усклікнуў, кажучы: «Дзяўчынка, устань!»</verse>
				<verse number="55">І вярнуўся дух ейны, і яна адразу ўстала, і Ён загадаў даць ёй есьці.</verse>
				<verse number="56">І зьдзівіліся бацькі ейныя, а Ён загадаў ім не гаварыць нікому пра тое, што сталася.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="9">
				<verse number="1">Паклікаўшы ж дванаццаць вучняў Сваіх, Ён даў ім моц і ўладу над усімі дэманамі і аздараўляць хваробы.</verse>
				<verse number="2">І паслаў іх абвяшчаць Валадарства Божае і аздараўляць нядужых.</verse>
				<verse number="3">І сказаў ім: «Нічога не бярыце ў дарогу: ані кія, ані торбы, ані хлеба, ані срэбра, і каб двух вопратак ня мелі.</verse>
				<verse number="4">І ў які дом увойдзеце, там заставайцеся, і адтуль выпраўляйцеся;</verse>
				<verse number="5">і калі дзе ня прымуць вас, то, выходзячы з таго гораду, абтрасіце і пыл з ног вашых у сьведчаньне супраць іх».</verse>
				<verse number="6">Пайшоўшы, яны праходзілі праз мястэчкі, дабравесьцячы і аздараўляючы паўсюль.</verse>
				<verse number="7">А тэтрарх Ірад пачуў пра ўсё, што дзеялася праз Яго, і быў зьбянтэжаны, бо адны казалі, што гэта Ян устаў з мёртвых;</verse>
				<verse number="8">а другія — што Ільля зьявіўся, а іншыя — што адзін з старадаўных прарокаў уваскрос.</verse>
				<verse number="9">І сказаў Ірад: «Яна я сьцяў. А хто Гэты, пра Якога я чую такое?» І шукаў убачыць Яго.</verse>
				<verse number="10">І вярнуўшыся, апосталы расказалі Яму, што яны зрабілі, і Ён, узяўшы іх, пайшоў асобна ў пустыннае месца каля гораду, называнага Бэтсаіда.</verse>
				<verse number="11">Але народ, даведаўшыся, пайшоў за Ім; і Ён, прыняўшы іх, гаварыў з імі пра Валадарства Божае, і тых, якія мелі патрэбу ў аздараўленьні, аздараўляў.</verse>
				<verse number="12">Калі ж дзень пачаў зыходзіць, прыступіўшы да Яго, дванаццаць сказалі Яму: «Адпусьці натоўп, каб яны, пайшоўшы ў навакольныя мястэчкі і вёскі, пераначавалі і знайшлі ежу, бо мы тут у пустынным месцы».</verse>
				<verse number="13">Ён жа сказаў ім: «Вы дайце ім есьці». А яны сказалі: «У нас няма больш за пяць хлябоў і дзьве рыбы. Хіба што мы, пайшоўшы, купім ежы для ўсіх гэтых людзей?»</verse>
				<verse number="14">Бо іх было пяць тысячаў чалавек. Але Ён сказаў вучням Сваім: «Рассадзіце іх шэрагамі па пяцьдзясят».</verse>
				<verse number="15">І зрабілі так, і рассадзілі ўсіх.</verse>
				<verse number="16">Ён жа, узяўшы пяць хлябоў і дзьве рыбы і зірнуўшы ў неба, дабраславіў іх, паламаў і даў вучням, каб раздалі натоўпу.</verse>
				<verse number="17">І елі, і насыціліся ўсе; і назьбіралі пазасталых кавалкаў дванаццаць кашоў.</verse>
				<verse number="18">І сталася, калі Ён маліўся асобна, вучні былі з Ім, і Ён спытаўся ў іх, кажучы: «Кім называе Мяне натоўп?»</verse>
				<verse number="19">Яны, адказваючы, сказалі: «Янам Хрысьціцелем, а іншыя — Ільлём; а іншыя — што адзін са старадаўных прарокаў уваскрос».</verse>
				<verse number="20">Ён жа сказаў ім: «А вы кім называеце Мяне?» Адказваючы, Пётар сказаў: «Хрыстом Божым».</verse>
				<verse number="21">Але Ён строга загадаў ім нікому не гаварыць пра гэта,</verse>
				<verse number="22">сказаўшы, што Сын Чалавечы мусіць шмат перацярпець, і быць адкінутым старшынямі, і першасьвятарамі, і кніжнікамі, і будзе забіты, і на трэці дзень уваскрэсьне.</verse>
				<verse number="23">Да ўсіх жа сказаў: «Калі хто хоча ісьці за Мною, няхай адрачэцца ад самога сябе, і бярэ крыж свой штодзень, і ідзе за Мною.</verse>
				<verse number="24">Бо хто хоча збавіць душу сваю, загубіць яе; а хто загубіць душу сваю дзеля Мяне, той збавіць яе.</verse>
				<verse number="25">Бо якая карысьць чалавеку здабыць увесь сьвет, а сябе самога загубіць, ці пашкодзіць сабе?</verse>
				<verse number="26">Бо хто пасаромеецца Мяне і словаў Маіх, таго Сын Чалавечы пасаромеецца, калі прыйдзе ў славе Сваёй, і Айца, і сьвятых анёлаў.</verse>
				<verse number="27">Кажу вам праўдзіва, ёсьць некаторыя з тых, што тут стаяць, якія не пакаштуюць сьмерці, пакуль ня ўбачаць Валадарства Божага».</verse>
				<verse number="28">Сталася ж праз восем дзён пасьля словаў гэтых, узяўшы Пятра, Яна і Якуба, Ён узыйшоў на гару маліцца.</verse>
				<verse number="29">І стаўся, як Ён маліўся, выгляд аблічча Ягонага іншым, і адзеньне Ягонае сталася белым, бліскучым.</verse>
				<verse number="30">І вось, два мужы гутарылі з Ім, а былі гэта Майсей і Ільля,</verse>
				<verse number="31">якія, зьявіўшыся ў славе, гаварылі пра зыход Ягоны, што меўся споўніць у Ерусаліме.</verse>
				<verse number="32">Пётар жа і тыя, што з ім, былі ахопленыя сном; а прачнуўшыся, убачылі славу Ягоную і двух мужоў, якія стаялі з Ім.</verse>
				<verse number="33">І сталася, калі тыя адыходзілі ад Яго, сказаў Пётар Ісусу: «Настаўнік! Добра нам тут быць. Зробім тры намёты: адзін — Табе, адзін — Майсею, і адзін — Ільлі», — ня ведаючы, што кажа.</verse>
				<verse number="34">Калі ж ён гаварыў гэтае, зьявілася воблака і агарнула іх; і яны перепалохаліся, як увайшлі ў воблака.</verse>
				<verse number="35">І стаўся голас з воблака, які казаў: «Гэта ёсьць Сын Мой улюбёны; Яго слухайце».</verse>
				<verse number="36">І калі быў голас гэты, застаўся Ісус адзін. І яны замаўчалі, і нікому не абвясьцілі ў тыя дні, што бачылі.</verse>
				<verse number="37">І сталася на наступны дзень, як яны зыйшлі з гары, сустрэў Яго вялікі натоўп.</verse>
				<verse number="38">І вось нейкі чалавек з натоўпу крыкнуў, кажучы: «Настаўнік! Малю Цябе, глянь на сына майго, бо ён адзінародны ў мяне.</verse>
				<verse number="39">І вось дух бярэ яго, і ён неспадзявана крычыць, і тузае яго з пенай; і ледзь адступае ад яго, разьбіўшы яго.</verse>
				<verse number="40">І я прасіў вучняў Тваіх выгнаць яго, і яны не змаглі».</verse>
				<verse number="41">Ісус жа, адказваючы, сказаў: «О, пакаленьне бязьвернае і сапсаванае! Дакуль буду з вамі і буду цярпець вас? Прывядзі сюды сына твайго».</verse>
				<verse number="42">Калі ж той падыходзіў, дэман кінуў яго і затрос; але Ісус забараніў духу нячыстаму, і аздаравіў хлопца, і аддаў яго бацьку ягонаму.</verse>
				<verse number="43">І ўсе дзівіліся велічы Божай. Калі ж усе дзівіліся ўсяму, што ўчыніў Ісус, Ён сказаў вучням Сваім:</verse>
				<verse number="44">«Палажыце ў вушы свае словы гэтыя: Сын Чалавечы мае быць выдадзены ў рукі чалавечыя».</verse>
				<verse number="45">Але яны не зразумелі слова гэтага, і яно было закрытае ад іх, каб ня ўцяміць яго; а спытацца ў Яго пра слова гэтае яны баяліся.</verse>
				<verse number="46">Прыйшла ж ім думка, хто з іх быў бы большы?</verse>
				<verse number="47">А Ісус, убачыўшы думкі сэрца іхняга, узяўшы дзіця, паставіў яго перад Сабою</verse>
				<verse number="48">і сказаў ім: «Хто прыйме гэтае дзіця ў імя Маё, Мяне прыймае, а хто Мяне прыйме, прыймае Таго, Які паслаў Мяне. Бо хто з вас меншы за ўсіх, той будзе вялікі».</verse>
				<verse number="49">Адказваючы, Ян сказаў: «Настаўнік! Мы бачылі некага, хто ў імя Тваё выганяў дэманаў, і забаранілі яму, бо ён ня ходзіць з намі».</verse>
				<verse number="50">І сказаў яму Ісус: «Не забараняйце, бо хто ня супраць вас, той за вас».</verse>
				<verse number="51">І сталася, як набліжаліся дні ўзяцьця Яго, Ён зьвярнуў аблічча Сваё ісьці ў Ерусалім,</verse>
				<verse number="52">і паслаў весьнікаў перад абліччам Сваім; і яны, пайшоўшы, увайшлі ў мястэчка Самаранскае, каб прыгатаваць для Яго,</verse>
				<verse number="53">але там не прынялі Яго, бо аблічча Ягонае было скіраванае ў Ерусалім.</verse>
				<verse number="54">Убачыўшы гэта, вучні Ягоныя Якуб і Ян сказалі: «Госпадзе! Ці хочаш, мы скажам, каб агонь зыйшоў з неба і зьнішчыў іх, як і Ільля зрабіў?»</verse>
				<verse number="55">Але Ён, павярнуўшыся да іх, забараніў ім і сказаў: «Ня ведаеце, якога вы духа,</verse>
				<verse number="56">бо Сын Чалавечы прыйшоў не загубіць душы чалавечыя, але збавіць». І пайшлі ў другое мястэчка.</verse>
				<verse number="57">І сталася, як яны былі ў дарозе, нехта сказаў яму: «Я пайду за Табою, куды б Ты ні пайшоў, Госпадзе!»</verse>
				<verse number="58">І сказаў яму Ісус: «Лісы маюць норы, і птушкі нябесныя — гнёзды, а Сын Чалавечы ня мае, дзе галаву прыхіліць».</verse>
				<verse number="59">А другому сказаў: «Ідзі за Мною». Той сказаў: «Госпадзе! Дазволь мне, адыйшоўшы, перш пахаваць бацьку майго».</verse>
				<verse number="60">Але Ісус сказаў яму: «Пакінь мёртвым хаваць сваіх мёртвых, а ты ідзі і абвяшчай Валадарства Божае».</verse>
				<verse number="61">І другі сказаў: «Я пайду за Табою, Госпадзе! Але перш дазволь мне разьвітацца з хатнімі маімі».</verse>
				<verse number="62">Але Ісус сказаў яму: «Той, хто ўзлажыў руку сваю на плуг і аглядаецца назад, не надаецца да Валадарства Божага».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="10">
				<verse number="1">Пасьля гэтага прызначыў Госпад і другіх семдзесят, і паслаў іх па двое перад абліччам Сваім у кожны горад і месца, куды Сам меўся ісьці.</verse>
				<verse number="2">Тады сказаў ім: «Сапраўды, жніво багатае, а работнікаў мала; дык прасіце Гаспадара жніва, каб выслаў работнікаў на жніво Сваё.</verse>
				<verse number="3">Ідзіце! Вось, Я пасылаю вас, як ягнят сярод ваўкоў.</verse>
				<verse number="4">Не бярыце ані кайстры, ані торбы, ані сандалаў, і нікога ў дарозе не вітайце.</verse>
				<verse number="5">У які ж дом увойдзеце, перш кажыце: “Супакой дому гэтаму!”</verse>
				<verse number="6">І калі будзе там сын супакою, то супачыне на ім супакой ваш, а калі не, то да вас вернецца.</verse>
				<verse number="7">А ў доме тым заставайцеся, ешце і піце, што ў іх ёсьць; бо работнік варты платы сваёй. Не пераходзьце з дому ў дом.</verse>
				<verse number="8">І калі прыйдзеце ў які горад, і прыймуць вас, ешце, што вам дадуць;</verse>
				<verse number="9">і адзараўляйце ў іх хворых, і кажыце ім: “Наблізілася да вас Валадарства Божае”.</verse>
				<verse number="10">А калі прыйдзеце ў які горад, і ня прыймуць вас, то, выйшаўшы на вуліцу, скажыце:</verse>
				<verse number="11">“І пыл, які прыліп да нас ад вашага гораду, абтрасаем вам. Аднак жа ведайце, што наблізілася да вас Валадарства Божае”.</verse>
				<verse number="12">Кажу ж вам, што Садому ў дзень той лягчэй будзе, чым гораду гэткаму.</verse>
				<verse number="13">Гора табе, Харазін! Гора табе, Бэтсаіда! Бо калі б у Тыры і Сідоне сталіся цуды, якія былі стаўшыся ў вас, яны даўно б навярнуліся, седзячы ў зрэбніцы і попеле.</verse>
				<verse number="14">Але Тыру і Сідону лягчэй будзе на судзе, чым вам.</verse>
				<verse number="15">І ты, Капэрнаум, які да неба ўзьнёсся, у пекла скінуты будзеш.</verse>
				<verse number="16">Хто слухае вас, той Мяне слухае, і хто адкідае вас, той Мяне адкідае. А хто адкідае Мяне, той адкідае і Таго, Хто паслаў Мяне».</verse>
				<verse number="17">Семдзесят жа вярнуліся з радасьцю, кажучы: «Госпадзе! І дэманы падпарадкоўваюцца нам у імя Тваё».</verse>
				<verse number="18">Ён жа сказаў ім: «Я бачыў шатана, які ўпаў з неба, як бліскавіца.</verse>
				<verse number="19">Вось, Я даю вам уладу наступаць на зьмеяў і скарпіёнаў, і на ўсю сілу варожую, і нішто не пашкодзіць вам.</verse>
				<verse number="20">Аднак жа з таго ня радуйцеся, што духі вам падпарадкоўваюцца; але радуйцеся з таго, што імёны вашыя запісаны ў небе».</verse>
				<verse number="21">У тую гадзіну ўзрадаваўся Ісус у духу і сказаў: «Вызнаю Цябе, Ойча, Госпадзе неба і зямлі, што Ты схаваў гэтае ад мудрых і разумных, і адкрыў немаўлятам. Так, Айцец, бо гэтак было даспадобы Табе».</verse>
				<verse number="22">І, павярнуўшыся да вучняў, сказаў: «Усё Мне аддадзена Айцом Маім; і Хто ёсьць Сын, ня ведае ніхто, акрамя Айца, і Хто ёсьць Айцец, ня ведае ніхто, акрамя Сына і каму Сын хоча адкрыць».</verse>
				<verse number="23">І, павярнуўшыся да вучняў, сказаў ім асобна: «Шчасьлівыя вочы, якія бачаць тое, што вы бачыце!</verse>
				<verse number="24">Бо кажу вам, што многія прарокі і валадары хацелі бачыць тое, што вы бачыце, і ня бачылі; і пачуць тое, што вы чуеце, і ня чулі».</verse>
				<verse number="25">І вось, нейкі законьнік устаў, спакушаючы Яго і кажучы: «Настаўнік! Што мне рабіць, каб успадкаеміць жыцьцё вечнае?»</verse>
				<verse number="26">Ён жа сказаў яму: «У Законе што напісана? Як чытаеш?»</verse>
				<verse number="27">Ён жа, адказваючы, сказаў: «Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсёю моцаю тваёю, і ўсім разуменьнем тваім, і бліжняга твайго, як самога сябе».</verse>
				<verse number="28">[Ісус] сказаў яму: «Слушна ты адказаў. Рабі гэтак, і будзеш жыць».</verse>
				<verse number="29">Але ён, хочучы апраўдацца, сказаў Ісусу: «А хто мой бліжні?»</verse>
				<verse number="30">На гэтае сказаў Ісус: «Нейкі чалавек зыходзіў з Ерусаліму ў Ерыхон і натрапіў на разбойнікаў, якія зьнялі з яго вопратку, зьбілі яго і пайшлі, пакінуўшы яго ледзь жывога.</verse>
				<verse number="31">Здарылася, што нейкі сьвятар зыходзіў гэтай дарогаю і, убачыўшы яго, прамінуў яго.</verse>
				<verse number="32">Таксама і лявіт, апынуўшыся на тым месцы, падыйшоўшы і ўбачыўшы, прамінуў яго.</verse>
				<verse number="33">А Самаранін нейкі, ідучы, найшоў на яго і, убачыўшы яго, зьлітаваўся.</verse>
				<verse number="34">І, падыйшоўшы, перавязаў яму раны, паліўшы алеем і віном; і, пасадзіўшы яго на свайго асла, прывёз яго ў карчму, і паклапаціўся пра яго.</verse>
				<verse number="35">А на другі дзень, адыходзячы, дастаў два дынары, даў карчмару і сказаў яму: “Паклапаціся пра яго і, калі выдасі што болей, я, вярнуўшыся, аддам табе”.</verse>
				<verse number="36">Хто з гэтых трох, ты думаеш, стаўся бліжнім таму, які натрапіў на разбойнікаў?»</verse>
				<verse number="37">Ён сказаў: «Той, які зьлітаваўся над ім». Тады Ісус сказаў яму: «Ідзі і ты рабі гэтак».</verse>
				<verse number="38">І сталася, як яны ішлі, прыйшоў Ён у нейкае мястэчка; а адна жанчына, на імя Марта, прыняла Яго ў дом свой.</verse>
				<verse number="39">І ў яе была сястра, якую звалі Марыя, якая, сеўшы ля ног Ісуса, слухала слова Ягонае.</verse>
				<verse number="40">А Марта завіхалася ва ўсякай паслузе і, стаўшы, сказала: «Госпадзе! Ці ж Цябе не клапоціць, што сястра мая пакінула мяне адну паслугаваць? Скажы ёй, каб дапамагла мне».</verse>
				<verse number="41">Адказваючы, Ісус сказаў ёй: «Марта, Марта! Ты клапоцішся і турбуешся пра многае,</verse>
				<verse number="42">а адно толькі патрэбна. Марыя ж выбрала добрую частку, якая ня будзе забраная ў яе».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="11">
				<verse number="1">І сталася, як Ён у адным месцы маліўся, калі перастаў, адзін з вучняў Ягоных сказаў Яму: «Госпадзе! Навучы нас маліцца, як і Ян навучыў вучняў сваіх».</verse>
				<verse number="2">Ён жа сказаў ім: «Калі моліцеся, кажыце: “Ойча наш, Які ёсьць у небе! Сьвяціся імя Тваё, прыйдзі Валадарства Тваё; будзь воля Твая, як у небе, так і на зямлі.</verse>
				<verse number="3">Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня.</verse>
				<verse number="4">І адпусьці нам грахі нашыя, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога”».</verse>
				<verse number="5">І сказаў ім: «Нехта з вас, маючы сябра, прыйдзе да яго апоўначы і скажа яму: “Сябра! пазыч мне тры хлябы,</verse>
				<verse number="6">бо сябра мой з дарогі зайшоў да мяне, і мне няма чаго даць яму”.</verse>
				<verse number="7">А той, адказваючы з хаты, скажа: “Не дакучай мне; дзьверы ўжо замкнёныя, і дзеці мае са мною ў ложку; не магу ўстаць і даць табе”.</verse>
				<verse number="8">Кажу вам, калі ён, устаўшы, ня дасьць яму дзеля сяброўства з ім, дык дзеля дакучлівасьці яго, устаўшы, дасьць яму, колькі просіць.</verse>
				<verse number="9">І я кажу вам: Прасіце, і дадзена вам будзе; шукайце, і знойдзеце; стукайце, і адчыняць вам;</verse>
				<verse number="10">бо ўсякі, хто просіць, атрымлівае; і хто шукае, знаходзіць; і хто стукае, адчыняць таму.</verse>
				<verse number="11">Хто з вас бацька, калі сын папросіць хлеба, дасьць яму камень? Ці [калі папросіць] рыбы, дасьць яму зьмяю замест рыбы?</verse>
				<verse number="12">Ці калі папросіць яйка, дасьць яму скарпіёна?</verse>
				<verse number="13">Дык вось, калі вы, будучы злымі, умееце добрыя дары даваць дзецям вашым, тым больш Айцец Нябесны дасьць Духа Сьвятога тым, што просяць у Яго».</verse>
				<verse number="14">І было, выгнаў Ён дэмана, які быў нямы; і, калі дэман выйшаў, нямы стаў гаварыць; і натоўп зьдзівіўся.</verse>
				<verse number="15">Некаторыя з іх казалі: «Праз Бэльзэбула, князя дэманаў, Ён выганяе дэманаў».</verse>
				<verse number="16">А іншыя, спакушаючы, патрабавалі ў Яго знаку з неба.</verse>
				<verse number="17">Але Ён, ведаючы разважаньні іхнія, сказаў ім: «Усякае валадарства, якое разьдзялілася само ў сабе, апусьцее, і дом на дом упадзе.</verse>
				<verse number="18">Калі ж і шатан разьдзяліўся сам у сабе, дык як устаіць валадарства ягонае? Бо вы кажаце, што Я праз Бэльзэбула выганяю дэманаў.</verse>
				<verse number="19">Калі ж Я праз Бэльзэбула выганяю дэманаў, сыны вашыя праз каго выганяюць іх? Дзеля гэтага яны будуць судзьдзямі вашымі.</verse>
				<verse number="20">Калі ж Я пальцам Божым выганяю дэманаў, значыць дасягнула да вас Валадарства Божае.</verse>
				<verse number="21">Калі ўзброены асілак ахоўвае панадворак свой, тады ў бясьпецы маёмасьць ягоная.</verse>
				<verse number="22">Калі ж дужэйшы за яго, напаўшы, пераможа яго, бярэ ўсю зброю ягоную, на якую той спадзяваўся, і раздае дабро ягонае.</verse>
				<verse number="23">Хто не са Мною, той супраць Мяне; і хто не зьбірае са Мною, той раскідае.</verse>
				<verse number="24">Калі нячысты дух выйдзе з чалавека, праходзіць праз бязводныя месцы, шукаючы супачынку, і, не знаходзячы, кажа: “Вярнуся ў дом мой, адкуль я выйшаў”.</verse>
				<verse number="25">І, прыйшоўшы, знаходзіць яго вымеценым і прыбраным.</verse>
				<verse number="26">Тады ідзе і бярэ з сабою сем іншых духаў, зьлейшых за сябе, і, увайшоўшы, жывуць там; і бывае для чалавека таго апошняе горш за першае».</verse>
				<verse number="27">І сталася, калі Ён гаварыў гэтае, адна жанчына, азваўшыся з натоўпу, сказала Яму: «Шчасьлівае ўлоньне, якое насіла Цябе, і грудзі, якія кармілі Цябе!»</verse>
				<verse number="28">А Ён сказаў: «Наадварот, шчасьлівыя тыя, якія чуюць слова Божае і захоўваюць яго».</verse>
				<verse number="29">Калі ж натоўп пачаў зьбірацца, Ён пачаў гаварыць: «Пакаленьне гэтае злое; яно шукае знаку, і знак ня будзе дадзены яму, апрача знаку Ёны прарока.</verse>
				<verse number="30">Бо, як Ёна стаўся знакам для Нініўцаў, так будзе і Сын Чалавечы для пакаленьня гэтага.</verse>
				<verse number="31">Валадарка з Поўдня ўстане на суд з людзьмі пакаленьня гэтага і асудзіць іх, бо яна прыйшла з краю зямлі паслухаць мудрасьць Салямона, і вось, тут большы за Салямона.</verse>
				<verse number="32">Нініўцы ўстануць на суд з пакаленьнем гэтым і асудзяць яго, бо яны навярнуліся праз пропаведзь Ёны, і вось, тут большы за Ёну.</verse>
				<verse number="33">Бо ніхто, запаліўшы сьвечку, не стаўляе яе ў тайным месцы, ці пад пасудзіну, але на сьвечніку, каб тыя, што ўваходзяць, бачылі сьвятло.</verse>
				<verse number="34">Сьветач цела ёсьць вока; дык вось, калі вока тваё будзе чыстае, тады і ўсё цела тваё сьветлае, а калі яно будзе злое, тады і цела тваё цёмнае.</verse>
				<verse number="35">Дык зважай, каб сьвятло, што ў табе, не было цемрай.</verse>
				<verse number="36">Калі ж цела тваё ўсё сьветлае і ня мае ніводнае цёмнае часткі, дык будзе сьветлае ўсё, нібы бліскавіца асьвятліла цябе».</verse>
				<verse number="37">Калі Ён сказаў гэтае, адзін фарысэй прасіў Яго да сябе абедаць. Ён, прыйшоўшы, узьлёг.</verse>
				<verse number="38">Фарысэй жа зьдзівіўся, што Ён не абмыўся перад бяседай.</verse>
				<verse number="39">Але Госпад сказаў яму: «Цяпер вы, фарысэі, келіх і місу звонку ачышчаеце, а нутро вашае напоўненае рабункам і зласьлівасьцю.</verse>
				<verse number="40">Неразумныя! Ці ня Той, Хто зрабіў тое, што звонку, зрабіў і нутро?</verse>
				<verse number="41">Давайце лепш міласьціну з таго, што ў вас унутры ёсьць, і тады ўсё будзе ў вас чыстае.</verse>
				<verse number="42">Але гора вам, фарысэі, што вы даяцё дзесяціну з мяты, руты і ўсякай гародніны, і абмінаеце суд і любоў Божую; і гэтае мусіце рабіць, і таго не пакідаць.</verse>
				<verse number="43">Гора вам, фарысэі, што любіце першыя месцы ў сынагогах і вітаньні на рынках.</verse>
				<verse number="44">Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што вы быццам магілы схаваныя, і людзі, ходзячы над імі, ня ведаюць гэтага».</verse>
				<verse number="45">Адказваючы, нейкі законьнік кажа Яму: «Настаўнік, кажучы гэта, Ты і нас зьневажаеш».</verse>
				<verse number="46">Ён жа сказаў: «І вам, законьнікі, гора, што вы абцяжарваеце людзей цяжарамі невыноснымі, а самі адным пальцам сваім не краняцё цяжараў.</verse>
				<verse number="47">Гора вам, што будуеце магілы прарокам, а бацькі вашыя забівалі іх.</verse>
				<verse number="48">Гэтым вы сьведчыце і згаджаецеся са справамі бацькоў вашых, што яны сапраўды забілі іх; а вы будуеце ім магілы.</verse>
				<verse number="49">Дзеля гэтага і мудрасьць Божая сказала: “Пашлю да іх прарокаў і апосталаў, і з іх адных будуць забіваць, а другіх будуць перасьледаваць”,</verse>
				<verse number="50">каб была спагнаная з пакаленьня гэтага кроў усіх прарокаў, пралітая ад заснаваньня сьвету,</verse>
				<verse number="51">ад крыві Абэля да крыві Захарыі, забітага паміж ахвярнікам і домам. Так, кажу вам: будзе спагнана з пакаленьня гэтага.</verse>
				<verse number="52">Гора вам, законьнікі, што вы ўзялі ключ разуменьня: самі не ўвайшлі і тым, што ўваходзілі, забаранілі».</verse>
				<verse number="53">Калі ж Ён гаварыў ім гэтае, кніжнікі і фарысэі пачалі дужа злавацца і дапытывацца ў Яго пра многае,</verse>
				<verse number="54">цікуючы на Яго і шукаючы злавіць нешта з вуснаў Ягоных, каб абвінаваціць Яго.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="12">
				<verse number="1">Тым часам сабраўся шматтысячны натоўп, ажно ціснулі адзін аднаго, і Ён пачаў гаварыць спачатку да вучняў Сваіх: «Сьцеражыцеся кісьлі фарысэйскай, якая ёсьць крывадушнасьць.</verse>
				<verse number="2">Бо няма нічога прыхаванага, што б не адкрылася, і тайнага, пра што б не даведаліся.</verse>
				<verse number="3">Дык што вы кажаце ў цемры, будзе пачута ў сьвятле; і што скажаце на вуха ў пакоях, будзе абвешчана з дахаў.</verse>
				<verse number="4">Кажу ж вам, сябры Мае: ня бойцеся тых, якія забіваюць цела і пасьля гэтага ня могуць больш нічога зрабіць;</verse>
				<verse number="5">Перасьцерагаю ж вас, каго баяцца: бойцеся Таго, Які мае ўладу, забіўшы, укінуць у геенну. Так, кажу вам, Яго бойцеся.</verse>
				<verse number="6">Ці ня пяць вераб’ёў прадаюцца за два асары? І аніводзін з іх не забыты перад Богам.</verse>
				<verse number="7">Але ў вас і валасы на галаве ўсе палічаны. Дык ня бойцеся; вы даражэй за многіх вераб’ёў.</verse>
				<verse number="8">Кажу ж вам: усякага, хто прызнае Мяне перад людзьмі, і Сын Чалавечы прызнае перад анёламі Божымі,</verse>
				<verse number="9">а хто адрачэцца Мяне перад людзьмі, ад таго адракуцца перад анёламі Божымі.</verse>
				<verse number="10">І ўсякаму, хто скажа слова на Сына Чалавечага, будзе адпушчана, а хто будзе блюзьніць на Духа Сьвятога, таму ня будзе адпушчана.</verse>
				<verse number="11">А калі прывядуць вас у сынагогі, і да начальнікаў, і да ўладаў, не клапаціцеся, як ці што будзеце адказваць, ці што будзеце гаварыць,</verse>
				<verse number="12">бо Дух Сьвяты навучыць вас у тую гадзіну, што мусіце гаварыць».</verse>
				<verse number="13">Нехта з натоўпу сказаў Яму: «Настаўнік! Скажы брату майму, каб ён падзяліўся са мною спадчынай».</verse>
				<verse number="14">Ён жа сказаў яму: «Чалавеча, хто паставіў Мяне судзьдзём ці разьмеркавальнікам між вамі?»</verse>
				<verse number="15">Пры гэтым сказаў ім: «Глядзіце і захоўвайце сябе ад хцівасьці, бо жыцьцё чалавека ня ў мностве маёмасьці яго».</verse>
				<verse number="16">І сказаў ім прыповесьць, кажучы: «У аднаго багатага чалавека быў добры ўраджай у полі,</verse>
				<verse number="17">і ён разважаў у сабе, кажучы: “Што мне зрабіць, бо ня маю, куды злажыць плады мае?”</verse>
				<verse number="18">І сказаў: “Вось што зраблю: раскідаю сьвірны мае, і пабудую большыя, і зьбяру туды ўсю пшаніцу маю і ўсё дабро маё,</verse>
				<verse number="19">і скажу душы маёй: ‘Душа! Шмат дабра ляжыць у цябе на шмат год; супакойся, еш, пі, весяліся’.”</verse>
				<verse number="20">А Бог сказаў яму: “Неразумны! У гэту ноч душу тваю возьмуць у цябе; каму ж дастанецца тое, што ты прыдбаў?”</verse>
				<verse number="21">Так бывае з тым, хто зьбірае скарбы для сябе, а ня ў Бога багацее».</verse>
				<verse number="22">Пры гэтым сказаў вучням Сваім: «Дзеля таго кажу вам: Не клапаціцеся дзеля душы вашай, што вам есьці, ані дзеля цела, у што адзецца.</verse>
				<verse number="23">Душа большая за ежу, і цела — за адзеньне.</verse>
				<verse number="24">Паглядзіце на груганоў, якія ані сеюць, ані жнуць, няма ў іх камораў, ані сьвірнаў, і Бог жывіць іх. Наколькі ж вы лепшыя за птушак?</verse>
				<verse number="25">І хто з вас сваім клопатам можа дадаць сабе росту хоць на адзін локаць?</verse>
				<verse number="26">Дык вось, калі і найменшага ня можаце, навошта клапоціцеся пра іншае?</verse>
				<verse number="27">Паглядзіце на лілеі, як яны растуць, не працуюць, не прадуць; але кажу вам, што і Салямон ва ўсёй славе сваёй не апранаўся так, як кожная з іх.</verse>
				<verse number="28">Калі ж траву на полі, якая сёньня ёсьць, а заўтра будзе кінута ў печ, Бог так апранае, дык тым больш вас, малаверы.</verse>
				<verse number="29">І вы не шукайце, што вам есьці, ці што піць, і не турбуйцеся.</verse>
				<verse number="30">Бо ўсё гэта шукаюць народы гэтага сьвету; а ваш Айцец ведае, што вам гэта патрэбна.</verse>
				<verse number="31">Найбольш шукайце Валадарства Божага, і тое ўсё дададуць вам.</verse>
				<verse number="32">Ня бойся, малы статак, бо Айцец ваш упадабаў даць вам Валадарства.</verse>
				<verse number="33">Прадавайце маёмасьць вашую і давайце міласьціну; учыніце сабе кайстры, якія не старэюць, скарб у небе, які не зьнікае, куды злодзей не набліжаецца, і дзе моль ня нішчыць.</verse>
				<verse number="34">Бо дзе ёсьць скарб ваш, там будзе і сэрца вашае.</verse>
				<verse number="35">Няхай будуць паясьніцы вашыя падперазаныя, і сьвечкі запаленыя,</verse>
				<verse number="36">і вы — падобныя да людзей, якія чакаюць вяртаньня гаспадара свайго з вясельля, каб, як прыйдзе і пастукаецца, адразу адчыніць яму.</verse>
				<verse number="37">Шчасьлівыя тыя слугі, якіх гаспадар, прыйшоўшы, знойдзе, што яны чуваюць. Сапраўды кажу вам: ён падпярэжацца, і пасадзіць іх, і, падыйшоўшы, будзе паслугаваць ім.</verse>
				<verse number="38">І калі прыйдзе ў другую варту, і ў трэцюю варту прыйдзе, і знойдзе іх так, то шчасьлівыя слугі тыя.</verse>
				<verse number="39">Бо вы ведаеце, што, калі б ведаў гаспадар дому, а якой гадзіне прыйдзе злодзей, то чуваў бы і не дапусьціў падкапаць дом свой.</verse>
				<verse number="40">І вы таму будзьце гатовыя, бо Сын Чалавечы прыйдзе ў гадзіне, пра якую ня думаеце».</verse>
				<verse number="41">Сказаў жа Яму Пётар: «Госпадзе! Ці да нас гаворыш гэтую прыповесьць, ці да ўсіх?»</verse>
				<verse number="42">А Госпад сказаў: «Хто ёсьць верны і мудры аканом, якога пан паставіць над слугамі сваімі раздаваць ім у свой час меру хлеба?</verse>
				<verse number="43">Шчасьлівы той слуга, якога пан ягоны, прыйшоўшы, знойдзе, што робіць гэта.</verse>
				<verse number="44">Сапраўды кажу вам, што над усёй маёмасьцю сваёй паставіць яго.</verse>
				<verse number="45">Калі ж слуга той скажа ў сэрцы сваім: “Марудзіць прыйсьці пан мой”, — і пачне біць слугаў і служак, і есьці, і піць, і напівацца,</verse>
				<verse number="46">прыйдзе пан слугі таго ў дзень, які ён не чакае, і ў гадзіну, пра якую ня ведае, і адлучыць яго, і ўчыніць яму адзін лёс з нявернымі.</verse>
				<verse number="47">Слуга ж той, які ведаў волю пана свайго, і ня быў гатовы, і не рабіў паводле волі ягонай, будзе моцна біты,</verse>
				<verse number="48">а які ня ведаў і зрабіў вартае кары, біты будзе меней. Бо ад кожнага, каму дадзена шмат, шмат і вымагацца будзе, і каму шмат даручана, з таго больш запатрабуюць.</verse>
				<verse number="49">Агонь прыйшоў Я кінуць на зямлю, і як хачу, каб ён ужо загарэўся!</verse>
				<verse number="50">Бо хрышчэньнем павінен Я хрысьціцца, і як Я сьціснуты, пакуль гэта ня зьдзейсьніцца!</verse>
				<verse number="51">Ці думаеце вы, што Я прыйшоў даць супакой зямлі? Не, кажу вам, але разьдзяленьне.</verse>
				<verse number="52">Бо адгэтуль пяцёра ў адным доме падзеляцца, трое супраць двох і двое супраць трох.</verse>
				<verse number="53">Падзеляцца бацька супраць сына, і сын супраць бацькі; маці супраць дачкі, і дачка супраць маці; сьвякруха супраць нявесткі сваёй, і нявестка супраць сьвякрухі сваёй».</verse>
				<verse number="54">Сказаў таксама і натоўпам: «Калі вы бачыце воблака, якое падымаецца з захаду, адразу кажаце: “Дождж набліжаецца”, — і стаецца гэтак.</verse>
				<verse number="55">І калі дзьме паўднёвы вецер, кажаце: “Сьпёка будзе”, — і стаецца.</verse>
				<verse number="56">Крывадушнікі! Аблічча зямлі і неба распазнаваць умееце, як жа часу гэтага не пазнаяцё?</verse>
				<verse number="57">Чаму ж вы сябе саміх ня судзіце праведна?</verse>
				<verse number="58">Бо калі ты ідзеш з супраціўнікам сваім да начальніка, па дарозе аддай заробленае, каб пазбыцца яго, каб ён не прывёў цябе да судзьдзі, і судзьдзя не аддаў бы цябе кату, і кат ня кінуў бы цябе ў вязьніцу.</verse>
				<verse number="59">Кажу табе: Ня выйдзеш адтуль, пакуль не аддасі яму і апошняй лепты».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="13">
				<verse number="1">У той час прыйшлі некаторыя, расказваючы Яму пра Галілейцаў, кроў якіх Пілат зьмяшаў з ахвярамі іхнімі.</verse>
				<verse number="2">І, адказваючы, Ісус сказаў ім: «Ці вы думаеце, што гэтыя Галілейцы былі больш грэшныя за ўсіх Галілейцаў, што яны перацярпелі гэтак?</verse>
				<verse number="3">Не, кажу вам; але, калі не навернецеся, усе гэтак сама загінеце.</verse>
				<verse number="4">Або ці думаеце, што тыя васямнаццаць, на якіх упала вежа ў Сілааме і пабіла іх, больш вінаватыя былі за ўсіх, хто жыў у Ерусаліме?</verse>
				<verse number="5">Не, кажу вам; але, калі не навернецеся, усе гэтак сама загінеце».</verse>
				<verse number="6">І сказаў такую прыповесьць: «Нехта меў у вінаградніку сваім пасаджанае фігавае дрэва, і прыйшоў шукаць плоду на ім, і не знайшоў.</verse>
				<verse number="7">І сказаў вінаградару: “Вось, я тры гады прыходжу шукаць плоду на гэтым фігавым дрэве і не знаходжу; сьсячы яго, навошта яно і зямлю займае?”</verse>
				<verse number="8">Той жа, адказваючы, кажа яму: “Пане, пакінь яго і на гэты год, пакуль я абкапаю яго і абкладу гноем,</verse>
				<verse number="9">ці ня дасьць плоду; а калі не, дык на той год сьсячэш яго”».</verse>
				<verse number="10">У адной сынагозе Ён навучаў у суботу.</verse>
				<verse number="11">І вось, была жанчына, якая васямнаццаць гадоў мела духа нядужасьці, і яна была скорчыўшыся, і не магла выпрастацца.</verse>
				<verse number="12">Угледзеўшы яе, Ісус паклікаў яе і сказаў ёй: «Жанчына! Ты вызвалена ад нядужасьці тваёй».</verse>
				<verse number="13">І ўсклаў на яе рукі, і яна адразу выпрасталася і пачала славіць Бога.</verse>
				<verse number="14">На гэта начальнік сынагогі, абураючыся, што Ісус аздаравіў у суботу, сказаў натоўпу: «Ёсьць шэсьць дзён, калі мусіце працаваць, тады і прыходзьце, каб быць аздароўленымі, а ня ў дзень суботы».</verse>
				<verse number="15">Тады Госпад адказаў яму і сказаў: «Крывадушнік! Ці не адвязвае кожны з вас вала свайго ці асла ад ясьляў у суботу і не вядзе паіць?</verse>
				<verse number="16">А гэтую дачку Абрагама, якую зьвязаў шатан вось ужо васямнаццаць гадоў, ці ж не належала звольніць ад путаў гэтых у дзень суботы?»</verse>
				<verse number="17">І калі гаварыў Ён гэтае, усе супраціўнікі Ягоныя засаромеліся; і ўвесь народ радаваўся з усіх слаўных дзеяньняў Ягоных.</verse>
				<verse number="18">Ён жа сказаў: «Да чаго падобнае Валадарства Божае, і з чым параўнаю яго?</verse>
				<verse number="19">Яно падобнае да зярняці гарчычнага, якое, узяўшы, пасадзіў чалавек у садзе сваім, і яно вырасла, і сталася вялікім дрэвам, і птушкі нябесныя хаваліся ў галінах ягоных».</verse>
				<verse number="20">І зноў сказаў: «З чым параўнаю Валадарства Божае?</verse>
				<verse number="21">Яно падобнае да рашчыны, якую жанчына ўзяла і ўмяшала ў тры меры мукі, пакуль ня ўкісла ўсё».</verse>
				<verse number="22">І праходзіў па гарадах і мястэчках, навучаючы і кіруючы шлях свой да Ерусаліму.</verse>
				<verse number="23">Нехта сказаў яму: «Госпадзе! Няўжо мала тых, якія будуць збаўленыя?» Ён жа сказаў ім:</verse>
				<verse number="24">«Намагайцеся ўвайсьці праз цесную браму, бо, кажу вам, многія будуць шукаць увайсьці і ня здолеюць.</verse>
				<verse number="25">Калі гаспадар дому ўстане і зачыніць дзьверы, тады вы станеце звонку і пачняцё стукаццца ў дзьверы, кажучы: “Госпадзе! Госпадзе! Адчыні нам!” І Ён, адказваючы, скажа вам: “Ня ведаю вас, адкуль вы”.</verse>
				<verse number="26">Тады пачняцё гаварыць: “Мы елі і пілі перад Табою, і на вуліцах нашых навучаў Ты”.</verse>
				<verse number="27">І Ён скажа: “Кажу вам, Я ня ведаю вас, адкуль вы; адыйдзіце ад Мяне ўсе, якія робяць няправеднасьць”.</verse>
				<verse number="28">Там будзе плач і скрыгат зубоў, калі ўгледзіце Абрагама, Ісаака, і Якуба, і ўсіх прарокаў у Валадарстве Божым, а вас выганяць прэч.</verse>
				<verse number="29">І прыйдуць з усходу, і з захаду, і з поўначы, і з поўдня, і ўзьлягуць у Валадарстве Божым.</verse>
				<verse number="30">І вось ёсьць апошнія, якія будуць першымі, і ёсьць першыя, якія будуць апошнімі».</verse>
				<verse number="31">У той дзень падыйшлі некаторыя фарысэі, кажучы Яму: «Выходзь і ідзі адсюль, бо Ірад хоча Цябе забіць».</verse>
				<verse number="32">І сказаў ім: «Ідзіце, скажыце гэтаму лісу: “Вось, Я выганяю дэманаў і аздараўляю сёньня і заўтра, і ў трэці дзень скончу”.</verse>
				<verse number="33">Аднак мушу ісьці сёньня, і заўтра, і пазаўтра, бо ня можа стацца, каб прарок загінуў па-за Ерусалімам.</verse>
				<verse number="34">Ерусалім, Ерусалім, які забіваеш прарокаў і камянуеш тых, што да цябе пасланыя! Колькі разоў хацеў Я сабраць дзяцей тваіх, як птушка птушанят сваіх пад крыламі, і вы не захацелі.</verse>
				<verse number="35">Вось, пакідаецца вам дом ваш пусты. Сапраўды бо кажу вам, што вы ня ўбачыце Мяне, пакуль ня прыйдзе час, калі скажаце: “Дабраслаўлёны Той, Які ідзе ў імя Госпада”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="14">
				<verse number="1">І сталася прыйсьці Яму ў суботу ў дом аднаго з начальнікаў фарысэйскіх зьесьці хлеба, і яны сачылі за Ім.</verse>
				<verse number="2">І вось, быў перад Ім нейкі апухлы чалавек.</verse>
				<verse number="3">І, адказваючы, сказаў Ісус законьнікам і фарысэям, кажучы: «Ці належыцца аздараўляць у суботу?»</verse>
				<verse number="4">Яны ж маўчалі. І, дакрануўшыся, Ён аздаравіў яго і адпусьціў.</verse>
				<verse number="5">І, адказваючы ім, сказаў: «Калі ў каго з вас асёл ці вол упадзе ў калодзеж, ці не адразу выцягне яго ў дзень суботні?»</verse>
				<verse number="6">І не маглі яны з Ім пра гэта спрачацца.</verse>
				<verse number="7">І сказаў тым, якія былі запрошаныя, прыповесьць, угледзеўшы, як яны выбіралі першыя месцы, і кажучы ім:</verse>
				<verse number="8">«Калі запросіць цябе нехта на вясельле, не ўзьлягай на першае месца, каб не было каго паважнейшага за цябе паміж запрошаных ім.</verse>
				<verse number="9">І той, які запрасіў цябе і яго, падыйшоўшы, скажа табе: “Дай яму месца”, і тады ты з сорамам павінен будзеш сесьці на апошняе месца.</verse>
				<verse number="10">Але, калі будзеш запрошаны, прыйшоўшы, узьлягай на апошняе месца, каб той, які запрасіў цябе, калі падыйдзе, сказаў табе: “Сябра, перасядзь вышэй”. Тады будзе табе слава перад тымі, што ўзьлягаюць разам з табою.</verse>
				<verse number="11">Бо ўсякі, хто сябе ўзвышае, будзе паніжаны, а хто сябе паніжае, будзе ўзвышаны».</verse>
				<verse number="12">Сказаў жа і таму, які запрасіў Яго: «Калі ладзіш бяседу ці вячэру, ня кліч сяброў тваіх, ані братоў тваіх, ані сваякоў тваіх, ані суседзяў багатых, каб і яны цябе не запрасілі, і ты атрымаў бы нагароду.</verse>
				<verse number="13">Але калі ты ладзіш пачастунак, запрашай убогіх, калекаў, кульгавых, сьляпых.</verse>
				<verse number="14">І шчасьлівы ты будзеш, што яны ня змогуць адгадзіцца табе, бо адгодзіцца табе ва ўваскрасеньне праведных».</verse>
				<verse number="15">Пачуўшы гэта, нехта з тых, якія ўзьлягалі, сказаў Яму: «Шчасьлівы, хто будзе есьці хлеб у Валадарстве Божым».</verse>
				<verse number="16">Ён жа сказаў яму: «Нейкі чалавек справіў вялікую вячэру, і паклікаў многіх,</verse>
				<verse number="17">і ў гадзіну вячэры паслаў слугу свайго сказаць запрошаным: “Прыходзьце, бо ўжо ўсё падрыхтавана”.</verse>
				<verse number="18">І пачалі ўсе па чарзе выбачацца. Першы сказаў яму: “Я купіў зямлю, і мне трэба пайсьці і паглядзець яе; прашу цябе, выбач мне”.</verse>
				<verse number="19">І другі сказаў: “Я купіў пяць параў валоў і іду выспрабаваць іх; прашу цябе, выбач мне”.</verse>
				<verse number="20">І другі сказаў: “Я ажаніўся і дзеля гэтага не магу прыйсьці”.</verse>
				<verse number="21">І, вярнуўшыся, слуга той паведаміў гэтае пану свайму. Тады, загневаўшыся, гаспадар дому сказаў слузе свайму: “Ідзі хутчэй па вуліцах і завулках гораду і прывядзі сюды і ўбогіх, і калекаў, і кульгавых, і сьляпых”.</verse>
				<verse number="22">І сказаў слуга: “Пане! Сталася, як ты сказаў, і яшчэ ёсьць месцы”.</verse>
				<verse number="23">І сказаў пан слузе: “Ідзі на дарогі і да платоў і змушай прыйсьці, каб напоўніўся дом мой,</verse>
				<verse number="24">бо кажу вам, што ніхто з тых мужоў, што былі запрошаныя, не пакаштуе маёй вячэры”».</verse>
				<verse number="25">І сабраліся шматлікія натоўпы да Яго, і, павярнуўшыся, Ён сказаў ім:</verse>
				<verse number="26">«Калі хто прыходзіць да Мяне і не зьненавідзіць бацьку свайго і маці, і жонку, і дзяцей, і братоў, і сёстраў, а пры тым і саму душу сваю, той ня можа быць вучнем Маім.</verse>
				<verse number="27">І хто не нясе крыжа свайго і ідзе за Мною, ня можа быць вучнем Маім.</verse>
				<verse number="28">Бо хто з вас, хочучы пабудаваць вежу, сеўшы спачатку, не аблічыць выдаткаў, ці мае, каб дакончыць яе,</verse>
				<verse number="29">каб, калі закладзе падмурак і ня здолее дакончыць, усе, якія гэта бачылі, ня сталі сьмяяцца з яго,</verse>
				<verse number="30">кажучы: “Гэты чалавек пачаў будаваць і ня здолеў дакончыць!”</verse>
				<verse number="31">Або які валадар, ідучы на вайну супраць другога валадара, сеўшы спачатку, не парадзіцца, ці магчыма з дзесяцьцю тысячамі супрацьстаць таму, хто ідзе на яго з дваццацьцю тысячамі.</verse>
				<verse number="32">Калі ж не, дык пакуль той яшчэ далёка, ён пашле да яго пасольства прасіць міру.</verse>
				<verse number="33">Гэтак усякі з вас, хто не адрачэцца ад усяго, што мае, ня можа быць вучнем Маім.</verse>
				<verse number="34">Соль добрая; калі ж соль згубіць сілу, чым прыправіць яе?</verse>
				<verse number="35">Ані ў зямлю, ані ў гной яна не надаецца, вон выкідаюць яе. Хто мае вушы чуць, няхай чуе».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="15">
				<verse number="1">Падыходзілі ж да Яго ўсе мытнікі і грэшнікі слухаць Яго.</verse>
				<verse number="2">І наракалі фарысэі і кніжнікі, кажучы: «Ён прыймае грэшнікаў і есьць разам з імі».</verse>
				<verse number="3">Ён жа сказаў ім гэткую прыповесьць, кажучы:</verse>
				<verse number="4">«Які чалавек з вас, маючы сто авечак і згубіўшы адну з іх, не пакідае дзевяноста дзевяць у пустыні і ня ідзе за згубленай, пакуль ня знойдзе яе?</verse>
				<verse number="5">І, знайшоўшы, бярэ яе на плечы свае з радасьцю.</verse>
				<verse number="6">І, прыйшоўшы дадому, склікае сяброў і суседзяў, кажучы ім: “Цешцеся са мною, бо я знайшоў маю згубленую авечку”.</verse>
				<verse number="7">Кажу вам, што большая радасьць будзе ў небе з аднаго грэшніка, які навяртаецца, чым з дзевяноста дзевяці праведнікаў, якія ня маюць патрэбы ў навяртаньні.</verse>
				<verse number="8">Або якая жанчына, што мае дзесяць драхмаў, калі згубіць адну драхму, не запальвае сьвечкі і не пачынае месьці дом, і не шукае пільна, пакуль ня знойдзе?</verse>
				<verse number="9">А, знайшоўшы, склікае сябровак і суседак, кажучы: “Цешцеся са мною, бо я знайшла драхму, якую была згубіла”.</verse>
				<verse number="10">Такая, кажу вам, стаецца радасьць у анёлаў Божых з аднаго грэшніка, які навяртаецца».</verse>
				<verse number="11">Яшчэ сказаў: «У аднаго чалавека былі два сыны.</verse>
				<verse number="12">І сказаў малодшы з іх бацьку: “Бацька, дай мне належную частку маёмасьці”. І падзяліў ім маёмасьць.</verse>
				<verse number="13">І праз некалькі дзён малодшы сын, сабраўшы ўсё, выправіўся ў далёкі край, і там змарнаваў маёмасьць сваю, жывучы распусна.</verse>
				<verse number="14">Калі ж выдаткаваў усё, стаўся вялікі голад у тым краі, і ён пачаў мець нястачу.</verse>
				<verse number="15">І, пайшоўшы, прыстаў да аднаго з грамадзянаў таго краю, і той паслаў яго на поле сваё пасьвіць сьвіняў.</verse>
				<verse number="16">І ён жадаў напоўніць жывот свой шалупіньнем, якое елі сьвіньні, і ніхто не даваў яму.</verse>
				<verse number="17">Апамятаўшыся, ён сказаў: “Колькі парабкаў у бацькі майго маюць лішак хлеба, а я паміраю з голаду!</verse>
				<verse number="18">Устаўшы, пайду да бацькі майго і скажу яму: ‘Ойча! Я саграшыў супраць неба і перад табою,</verse>
				<verse number="19">і ўжо ня варты называцца сынам тваім; зрабі мяне адным з парабкаў тваіх’.”</verse>
				<verse number="20">І, устаўшы, прыйшоў да бацькі свайго. Калі ён быў яшчэ далёка, убачыў яго бацька ягоны і зьлітаваўся, і, пабегшы, кінуўся яму на шыю, і цалаваў яго.</verse>
				<verse number="21">Сын жа сказаў яму: “Ойча! Я саграшыў супраць неба і перад табою, і ўжо ня варты называцца сынам тваім”.</verse>
				<verse number="22">А бацька сказаў слугам сваім: “Прынясіце найлепшыя шаты, і апраніце яго, і дайце пярсьцёнак на руку ягоную і сандалы на ногі.</verse>
				<verse number="23">І прывядзіце кормнае цяля, і закалеце, і, паеўшы, будзем весяліцца.</verse>
				<verse number="24">Бо гэты сын мой быў мёртвы і ажыў, прападаў і знайшоўся”. І пачалі весяліцца.</verse>
				<verse number="25">А старэйшы сын ягоны быў у полі. І калі, варочаючыся, падыйшоў да дому, пачуў сьпевы і скокі.</verse>
				<verse number="26">І, паклікаўшы аднаго са слугаў сваіх, спытаўся: “Што гэта адбываецца?”</verse>
				<verse number="27">Той жа сказаў яму: “Брат твой прыйшоў, і бацька твой закалоў кормнае цяля, бо атрымаў яго здаровым”.</verse>
				<verse number="28">Загневаўся ён і не хацеў увайсьці. Тады бацька ягоны, выйшаўшы, клікаў яго.</verse>
				<verse number="29">А ён, адказваючы, сказаў бацьку: “Вось, я столькі гадоў служу табе і ніколі не адступіў ад прыказаньня твайго, і ты ніколі ня даў мне і казьляняці, каб мне павесяліцца з сябрамі маімі.</verse>
				<verse number="30">А калі гэты сын твой, пажоршы маёмасьць тваю з распусьніцамі, прыйшоў, ты закалоў для яго кормнае цяля”.</verse>
				<verse number="31">Ён жа сказаў яму: “Дзіця! Ты заўсёды са мною, і ўсё маё — тваё.</verse>
				<verse number="32">А з таго трэба цешыцца і радавацца, што брат твой гэты быў мёртвы і ажыў, прападаў і знайшоўся”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="16">
				<verse number="1">Сказаў жа і да вучняў Сваіх: «Адзін чалавек быў багаты і меў аканома, і данясьлі яму на яго, што ён марнуе маёмасьць ягоную.</verse>
				<verse number="2">І, паклікаўшы яго, сказаў яму: “Што гэта я чую пра цябе? Дай справаздачу з гаспадараваньня твайго, бо ты ня можаш больш гаспадараваць”.</verse>
				<verse number="3">Сказаў сам у сабе аканом: “Што мне рабіць, бо пан мой забірае ад мяне гаспадараваньне? Капаць ня здолею, жабраваць саромлюся.</verse>
				<verse number="4">Ведаю, што зраблю, каб прынялі мяне ў дамы свае, калі адстаўлены буду ад гаспадараваньня”.</verse>
				<verse number="5">І, паклікаўшы даўжнікоў пана свайго кожнага паасобку, сказаў першаму: “Колькі ты вінен пану майму?”</verse>
				<verse number="6">Той сказаў: “Сто мер алею”. І сказаў яму: “Вазьмі напісанае табою і, сеўшы, хутчэй напішы пяцьдзясят”.</verse>
				<verse number="7">Пасьля другому сказаў: “А ты колькі вінен?” Той сказаў: “Сто мер пшаніцы”. І гаворыць яму: “Вазьмі напісанае табою і напішы: восемдзесят”.</verse>
				<verse number="8">І пахваліў пан аканома няправеднага, што мудра ўчыніў; бо сыны веку гэтага мудрэйшыя за сыноў сьвятла ў пакаленьні сваім.</verse>
				<verse number="9">І Я кажу вам: здабывайце сабе сяброў мамонай няправеднай, каб яны, як зьбяднееце, прынялі вас у вечныя намёты.</verse>
				<verse number="10">Верны ў малым, і ў многім верны, і няправедны ў малым, і ў многім няправедны.</verse>
				<verse number="11">Дык вось, калі вы ў няправеднай мамоне не былі верныя, хто даверыць вам сапраўднае?</verse>
				<verse number="12">І калі вы ў чужым не былі верныя, хто дасьць вам вашае?</verse>
				<verse number="13">Ніякі слуга ня можа служыць двум панам, бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаго будзе трымацца, а другім пагарджаць. Ня можаце Богу служыць і мамоне».</verse>
				<verse number="14">Чулі ўсё гэтае і фарысэі, якія былі срэбралюбцамі, і насьмяхаліся з Яго.</verse>
				<verse number="15">І Ён сказаў ім: «Вы апраўдваеце сябе перад людзьмі, але Бог ведае сэрцы вашыя, бо што вельмі высока ў людзей, тое агіда перад Богам.</verse>
				<verse number="16">Закон і Прарокі да Яна; адгэтуль жа Валадарства Божае дабравесьціцца, і кожны сілаю здабывае яго.</verse>
				<verse number="17">Але хутчэй неба і зямля прамінуць, чым адна рыска з Закону загіне.</verse>
				<verse number="18">Кожны, хто разводзіцца з жонкаю сваёю і жэніцца з другой, чужаложыць, і кожны, хто жэніцца з разьведзенай з мужам, чужаложыць.</verse>
				<verse number="19">Адзін чалавек быў багаты, і апранаўся ў пурпур і вісон, і кожны дзень гучна весяліўся.</verse>
				<verse number="20">А нейкі ўбогі, на імя Лазар, ляжаў ля брамы ягонай увесь у скулах,</verse>
				<verse number="21">і жадаў насыціцца крошкамі, што падалі са стала багацея, і сабакі, прыходзячы, лізалі скулы ягоныя.</verse>
				<verse number="22">І сталася, убогі памёр і аднесены быў анёламі на ўлоньне Абрагама; памёр і багацей, і быў пахаваны.</verse>
				<verse number="23">І ў пекле, пакутуючы, ён, падняўшы вочы свае, убачыў здалёк Абрагама і Лазара на ўлоньні ягоным,</verse>
				<verse number="24">і, загаласіўшы, сказаў: “Ойча Абрагаме! Зьлітуйся нада мною і пашлі Лазара, каб абмачыў канец пальца свайго ў вадзе і асьвяжыў язык мой, бо я мучуся ў полымі гэтым”.</verse>
				<verse number="25">Але Абрагам сказаў: “Сыне! Узгадай, што ў жыцьці тваім меў ты добрае, а Лазар — ліхоту; цяпер жа ён тут суцяшаецца, а ты мучышся.</verse>
				<verse number="26">І да таго паміж намі і вамі вялікая прорва разьмешчана, так што тыя, хто хочуць перайсьці адгэтуль да вас, ня могуць, і адтуль да нас не пераходзяць”.</verse>
				<verse number="27">Сказаў жа ён: “Тады прашу цябе, ойча, каб ты паслаў яго ў дом бацькі майго,</verse>
				<verse number="28">бо ў мяне пяць братоў; няхай ён засьведчыць ім, каб і яны не прыйшлі ў гэтае месца пакутаў”.</verse>
				<verse number="29">Кажа яму Абрагам: “Маюць Майсея і прарокаў, няхай іх слухаюць”.</verse>
				<verse number="30">Ён жа сказаў: “Не, ойча Абрагаме! Але калі хто з памёршых прыйдзе да іх, навернуцца”.</verse>
				<verse number="31">Сказаў жа яму [Абрагам]: “Калі Майсея і прарокаў ня слухаюць, нават калі хто і з памёршых уваскрэсьне, не павераць”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="17">
				<verse number="1">І сказаў вучням Сваім: «Згаршэньні ня могуць не прыйсьці, але гора таму, праз каго яны прыходзяць.</verse>
				<verse number="2">Лепей яму, калі камень ад жорнаў вісіць у яго на шыі і ён кінуты ў мора, чым каб ён згоршыў аднаго з малых гэтых.</verse>
				<verse number="3">Сьцеражыцеся. Калі ж саграшыць супраць цябе брат твой, дакарай яго і, калі навернецца, даруй яму.</verse>
				<verse number="4">І калі сем разоў у дзень саграшыць супраць цябе, і сем разоў у дзень зьвернецца да цябе, кажучы: “Каюся”, даруй яму».</verse>
				<verse number="5">І сказалі апосталы Госпаду: «Дадай нам веры».</verse>
				<verse number="6">А Госпад сказаў: «Калі б вы мелі веру як зерне гарчычнае і сказалі гэтаму фігаваму дрэву: “Будзь вырванае з коранем і перасаджанае ў мора”, яно паслухала б вас.</verse>
				<verse number="7">А хто з вас, маючы слугу, які арэ ці пасьвіць, калі ён прыйдзе з поля, скажа: “Ідзі хутчэй, узьляж”?</verse>
				<verse number="8">Але ж ці ня скажа яму: “Падрыхтуй мне вячэру і, падперазаўшыся, паслугуй мне, пакуль буду есьці ды піць, і пасьля гэтага еш і пі сам”?</verse>
				<verse number="9">Ці дзякуе ён слузе гэтаму за тое, што зрабіў загаданае яму? Ня думаю.</verse>
				<verse number="10">Так і вы, калі зробіце ўсё, што загадана вам, кажыце: “Мы — слугі нягодныя, бо зрабілі, што павінны былі зрабіць”».</verse>
				<verse number="11">І сталася, як ішоў у Ерусалім, праходзіў між Самарыяй і Галілеяй.</verse>
				<verse number="12">І, калі ўваходзіў Ён у адно мястэчка, сустрэлі яго дзесяць пракажоных, якія сталі здалёк.</verse>
				<verse number="13">І ўзвысілі яны голас, кажучы: «Ісусе, Настаўнік! Зьлітуйся над намі».</verse>
				<verse number="14">І, убачыўшы, Ён сказаў ім: «Ідзіце, пакажыцеся сьвятарам». І сталася, калі яны ішлі, былі ачышчаныя.</verse>
				<verse number="15">Адзін жа з іх, бачачы, што аздароўлены, вярнуўся, моцным голасам славячы Бога,</verse>
				<verse number="16">і ўпаў на твар ля ног Яго, дзякуючы Яму, і гэта быў Самаранін.</verse>
				<verse number="17">Адказваючы, Ісус сказаў: «Ці ня дзесяць былі ачышчаныя? Дзе ж дзевяць?</verse>
				<verse number="18">Яны не вярнуліся аддаць славу Богу, апрача гэтага чужынца».</verse>
				<verse number="19">І сказаў яму: «Устань, ідзі. Вера твая збавіла цябе».</verse>
				<verse number="20">Запытаны ж фарысэямі, калі прыйдзе Валадарства Божае, адказаў ім і сказаў: «Не прыходзіць Валадарства Божае відавочна.</verse>
				<verse number="21">І ня скажуць: “Вось, яно тут”, ці: “Вось, там”. Бо вось, Валадарства Божае ўнутры вас ёсьць».</verse>
				<verse number="22">Вучням жа сказаў: «Прыйдуць дні, калі зажадаеце бачыць хоць адзін дзень Сына Чалавечага, і ня ўбачыце.</verse>
				<verse number="23">І скажуць вам: “Вось, тут”, ці: “Вось, там”, — не хадзіце і не ганяйцеся,</verse>
				<verse number="24">бо як бліскавіца, мільгануўшы, з аднаго краю неба да другога краю неба сьвеціць, так будзе і Сын Чалавечы ў дзень Свой.</verse>
				<verse number="25">Спачатку ж Ён мусіць шмат перацярпець і быць адкінутым пакаленьнем гэтым.</verse>
				<verse number="26">І як было ў дні Ноя, так будзе ў дні Сына Чалавечага:</verse>
				<verse number="27">елі, пілі, жаніліся, выходзілі замуж да таго дня, як Ной увайшоў у каўчэг, і прыйшоў патоп, і загубіў усіх.</verse>
				<verse number="28">Падобна як было ў дні Лота: елі, пілі, куплялі, продалі, садзілі, будавалі,</verse>
				<verse number="29">а ў дзень, калі Лот выйшаў з Садому, лінуў агонь з серкаю з неба і загубіў усіх.</verse>
				<verse number="30">Такім будзе той дзень, калі зьявіцца Сын Чалавечы.</verse>
				<verse number="31">У той дзень, хто будзе на даху, а рэчы яго ў доме, няхай не зыходзіць узяць іх; і хто будзе ў полі, няхай не варочаецца.</verse>
				<verse number="32">Памятайце жонку Лота.</verse>
				<verse number="33">Бо хто шукае, каб здабыць душу сваю, той загубіць яе; а хто загубіць яе, той ажывіць яе.</verse>
				<verse number="34">Кажу вам, у тую ноч будуць двое на адным ложку, адзін будзе ўзяты, а другі — пакінуты;</verse>
				<verse number="35">дзьве будуць малоць разам, адна будзе ўзятая, а другая — пакінутая;</verse>
				<verse number="36">двое будуць у полі, адзін будзе ўзяты, а другі — пакінуты».</verse>
				<verse number="37">І, адказваючы, кажуць Яму: «Дзе, Госпадзе?» Ён жа сказаў ім: «Дзе цела, там зьбяруцца і арлы».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="18">
				<verse number="1">Сказаў таксама ім прыповесьць пра тое, што трэба заўсёды маліцца і не журыцца,</verse>
				<verse number="2">кажучы: «У адным горадзе быў судзьдзя, які Бога не баяўся і людзей не саромеўся.</verse>
				<verse number="3">У тым жа горадзе была ўдава, і яна прыходзіла да яго, кажучы: “Абарані мяне ад супраціўніка майго”.</verse>
				<verse number="4">І ён доўгі час не хацеў. А пасьля сказаў сам сабе: “Хоць я і Бога не баюся, і людзей не саромлюся,</verse>
				<verse number="5">але, як гэтая ўдава дакучае мне, абараню яе, каб яна, прыходзячы бясконца, ня вымучыла мяне”».</verse>
				<verse number="6">І сказаў Госпад: «Чуеце, што кажа судзьдзя няправедны?</verse>
				<verse number="7">А Бог ці ж не абароніць выбраных Сваіх, якія клічуць да Яго дзень і ноч, і доўга цярпець будзе іх?</verse>
				<verse number="8">Кажу вам, што хутка абароніць іх. Але Сын Чалавечы, прыйшоўшы, ці знойдзе веру на зямлі?»</verse>
				<verse number="9">Сказаў жа і да тых, якія былі пэўныя сябе, што яны праведнікі, і пагарджалі другімі, гэткую прыповесьць:</verse>
				<verse number="10">«Два чалавекі ўвайшлі ў сьвятыню памаліцца: адзін — фарысэй, а другі — мытнік.</verse>
				<verse number="11">Фарысэй, стаўшы, гэтак маліўся за сябе: “Божа, дзякую Табе, што я не такі, як другія людзі: рабаўнікі, няправеднікі, чужаложнікі, або як гэты мытнік.</verse>
				<verse number="12">Пошчу два разы ў тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што прыдбаю”.</verse>
				<verse number="13">А мытнік, стаўшы здалёк, не хацеў нават падняць вачэй у неба, але біў сябе ў грудзі, кажучы: “Божа! Будзь міласьцівы да мяне, грэшніка”.</verse>
				<verse number="14">Кажу вам, што гэты пайшоў апраўданым у дом свой, а ня той: бо ўсякі, хто сябе ўзвышае, будзе паніжаны, а хто сябе паніжае, будзе ўзвышаны».</verse>
				<verse number="15">Прыносілі да яго і немаўлят, каб Ён дакрануўся да іх. Убачыўшы гэтае, вучні сварыліся на іх.</verse>
				<verse number="16">А Ісус, паклікаўшы іх, сказаў: «Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне і не забараняйце ім, бо гэткіх ёсьць Валадарства Божае.</verse>
				<verse number="17">Сапраўды кажу вам: Хто ня прыйме Валадарства Божага, як дзіця, той ня ўвойдзе ў яго».</verse>
				<verse number="18">І спытаўся ў Яго нехта з начальнікаў, кажучы: «Настаўнік добры! Што мне рабіць, каб успадкаеміць жыцьцё вечнае?»</verse>
				<verse number="19">А Ісус сказаў яму: «Чаму гаворыш Мне “добры”? Ніхто ня добры, акрамя аднаго Бога.</verse>
				<verse number="20">Ведаеш прыказаньні: “Не чужалож”, “не забівай”, “не крадзі”, “ня сьведчы фальшыва”, “шануй бацьку твайго і маці тваю”».</verse>
				<verse number="21">Ён жа сказаў: «Усё гэта я захоўваў ад юнацтва майго».</verse>
				<verse number="22">Пачуўшы гэтае, Ісус сказаў яму: «Яшчэ аднаго не хапае табе: усё, што маеш, прадай, і раздай убогім, і будзеш мець скарб у небе; і прыходзь, ідзі за Мною».</verse>
				<verse number="23">Ён жа, пачуўшы гэта, стаўся смутным, бо быў надта багаты.</verse>
				<verse number="24">Убачыўшы, што ён стаўся смутным, Ісус сказаў: «Як цяжка таму, хто мае багацьце, увайсьці ў Валадарства Божае.</verse>
				<verse number="25">Бо лягчэй вярблюду прайсьці праз голчына вушка, чым багатаму ўвайсьці ў Валадарства Божае».</verse>
				<verse number="26">А чуўшыя сказалі: «І хто ж можа быць збаўленым?»</verse>
				<verse number="27">Ён жа сказаў: «Немагчымае для людзей магчыма для Бога».</verse>
				<verse number="28">А Пётар сказаў: «Вось, мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою».</verse>
				<verse number="29">Ён жа сказаў ім: «Сапраўды кажу вам: няма нікога, хто, пакінуўшы дом, або бацькоў, або братоў, або жонку, або дзяцей дзеля Валадарства Божага,</verse>
				<verse number="30">не атрымаў бы шмат больш у гэты час, а ў веку будучым — жыцьцё вечнае».</verse>
				<verse number="31">Узяўшы ж Дванаццаць, сказаў ім: «Вось, мы ўзыходзім у Ерусалім, і зьдзейсьніцца ўсё, напісанае праз прарокаў пра Сына Чалавечага,</verse>
				<verse number="32">бо Ён будзе выдадзены паганам, і будуць зьдзеквацца, і зьневажаць, і пляваць [на Яго],</verse>
				<verse number="33">і, бічаваўшы, заб’юць Яго, і на трэці дзень Ён уваскрэсьне».</verse>
				<verse number="34">І яны нічога з гэтага не зразумелі; і словы гэтыя былі схаванымі для іх, і яны не разумелі таго, што гаварылася.</verse>
				<verse number="35">І сталася, як набліжаўся Ён да Ерыхону, нейкі сьляпы сядзеў ля дарогі, жабруючы.</verse>
				<verse number="36">Пачуўшы, што праходзіць натоўп, ён спытаўся: «Што гэта такое?»</verse>
				<verse number="37">Яму паведамілі, што Ісус з Назарэту ідзе.</verse>
				<verse number="38">І закрычаў ён, кажучы: «Ісусе, Сыне Давідаў, зьлітуйся нада мною!»</verse>
				<verse number="39">І тыя, што ішлі наперадзе, сварыліся на яго, каб маўчаў, а ён яшчэ мацней закрычаў: «Сыне Давідаў, зьлітуйся нада мною!»</verse>
				<verse number="40">Ісус, спыніўшыся, загадаў прывесьці яго да Сябе. І калі той падыйшоў, спытаўся ў яго,</verse>
				<verse number="41">кажучы: «Што ты хочаш, каб Я ўчыніў?» Той сказаў: «Госпадзе, каб мне глядзець».</verse>
				<verse number="42">І сказаў яму Ісус: «Глядзі! Вера твая збавіла цябе».</verse>
				<verse number="43">І ён адразу стаў бачыць, і пайшоў за Ім, славячы Бога. І ўвесь народ, бачачы гэтае, аддаў хвалу Богу.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="19">
				<verse number="1">І, увайшоўшы, праходзіў Ён праз Ерыхон.</verse>
				<verse number="2">І вось, чалавек, якога звалі імем Закхей, і быў ён начальнік мытнікаў і чалавек багаты.</verse>
				<verse number="3">І ён шукаў убачыць Ісуса, які Ён, і ня мог з-за натоўпу, бо быў малы ростам.</verse>
				<verse number="4">І, забегшы наперад, узьлез на фігавае дрэва, каб убачыць Яго, бо ён меўся праходзіць каля яго.</verse>
				<verse number="5">І калі прыйшоў на гэтае месца, Ісус, глянуўшы, убачыў яго і сказаў яму: «Закхей! Зыходзь хутчэй, бо сёньня Я мушу спыніцца ў доме тваім».</verse>
				<verse number="6">І той пасьпешна зыйшоў, і прыняў Яго з радасьцю.</verse>
				<verse number="7">І ўсе, якія бачылі ўсё гэта, наракалі, кажучы, што Ён увайшоў да грэшнага чалавека.</verse>
				<verse number="8">А Закхей, стаўшы, сказаў Госпаду: «Госпадзе! Вось, палову маёмасьці маёй я аддаю ўбогім, і, калі каго чым скрыўдзіў, аддам учацьвёра».</verse>
				<verse number="9">Ісус жа сказаў яму: «Сёньня сталася збаўленьне дому гэтаму, таму што і ён — сын Абрагама.</verse>
				<verse number="10">Бо Сын Чалавечы прыйшоў знайсьці і збавіць тое, што было загінуўшы».</verse>
				<verse number="11">А тым, што слухалі гэтае, працягваючы, сказаў прыповесьць, бо Ён быў блізка Ерусаліму, і яны думалі, што адразу маюць убачыць Валадарства Божае.</verse>
				<verse number="12">Тады Ён сказаў: «Нейкі чалавек высокага роду пайшоў у далёкі край узяць сабе валадарства і вярнуцца.</verse>
				<verse number="13">Паклікаўшы ж дзесяць слугаў сваіх, даў ім дзесяць мінаў і сказаў ім: “Гандлюйце, пакуль прыйду”.</verse>
				<verse number="14">А грамадзяне ненавідзелі яго і паслалі сьледам за ім пасольства, кажучы: “Ня хочам, каб гэты валадарыў над намі”.</verse>
				<verse number="15">І сталася, як ён вярнуўся, атрымаўшы валадарства, сказаў паклікаць да сябе слугаў тых, якім даў срэбра, каб даведацца, хто што зарабіў.</verse>
				<verse number="16">І прыйшоў першы, кажучы: “Пане! Міна твая прынесла дзесяць мінаў”.</verse>
				<verse number="17">І ён сказаў яму: “Добра, добры слуга! За тое, што ты ў малым быў верны, будзеш мець уладу над дзесяцьцю гарадамі”.</verse>
				<verse number="18">І прыйшоў другі, кажучы: “Пане! Міна твая зарабіла пяць мінаў”.</verse>
				<verse number="19">Сказаў і гэтаму: “І ты будзь над пяцьцю гарадамі”.</verse>
				<verse number="20">І трэці прыйшоў, кажучы: “Пане! Вось твая міна, якую я меў, завязаўшы ў хустку,</verse>
				<verse number="21">бо я баяўся цябе, што ты чалавек строгі, бярэш тое, што не лажыў, і жнеш тое, што ня сеяў”.</verse>
				<verse number="22">Той жа кажа яму: “Паводле вуснаў тваіх буду судзіць цябе, злы слуга. Ты ведаў, што я — чалавек строгі, бяру тое, што не лажыў, і жну тое, што ня сеяў.</verse>
				<verse number="23">Чаму ж ты не аддаў срэбра майго на стол [мянялам], і я, прыйшоўшы, атрымаў бы яго з прыбыткам?”</verse>
				<verse number="24">І сказаў тым, што побач стаялі: “Вазьміце ў яго міну і дайце таму, які мае дзесяць мінаў”.</verse>
				<verse number="25">І сказалі яму: “Пане, ён мае дзесяць мінаў!”</verse>
				<verse number="26">“Кажу вам, што ўсякаму, хто мае, дадзена будзе, а ў таго, хто ня мае, будзе забрана і тое, што мае.</verse>
				<verse number="27">А ворагаў маіх, тых, што не хацелі, каб я валадарыў над імі, прывядзіце сюды і страцьце перада мною”».</verse>
				<verse number="28">І, сказаўшы гэтае, Ён пайшоў далей, узыходзячы ў Ерусалім.</verse>
				<verse number="29">І сталася, калі наблізіўся да Бэтфагі і Бэтаніі, да гары, якую называюць Аліўнай, паслаў двух вучняў Сваіх,</verse>
				<verse number="30">сказаўшы: «Ідзіце ў мястэчка, што перад вамі, у якім, увайшоўшы, знойдзеце асьляня прывязанае, на якога ніхто з людзей ніколі не сядаў; адвязаўшы яго, прывядзіце.</verse>
				<verse number="31">І калі хто спытаецца ў вас: “Навошта адвязваеце?”, — скажыце яму так: “Госпад патрабуе яго”».</verse>
				<verse number="32">Пайшоўшы, пасланыя знайшлі, як Ён сказаў ім.</verse>
				<verse number="33">Калі ж яны адвязвалі асьляня, гаспадары ягоныя сказалі ім: «Навошта адвязваеце асьляня?»</verse>
				<verse number="34">Яны ж сказалі: «Госпад патрабуе яго».</verse>
				<verse number="35">І прывялі яго да Ісуса, і, накінуўшы адзеньні свае на асьляня, пасадзілі на яго Ісуса.</verse>
				<verse number="36">І, калі Ён ехаў, пасьцілалі на дарозе адзеньне сваё.</verse>
				<verse number="37">Калі ж Ён наблізіўся да спуску з гары Аліўнай, усё мноства вучняў з радасьцю хвалілі Бога моцным голасам за ўсе цуды, якія бачылі,</verse>
				<verse number="38">кажучы: «Дабраслаўлёны Валадар, Які ідзе ў імя Госпада! Супакой на небе і слава на вышынях!»</verse>
				<verse number="39">І некаторыя фарысэі з натоўпу сказалі Яму: «Настаўнік! Забарані вучням Тваім!»</verse>
				<verse number="40">І, адказваючы, Ён сказаў ім: «Кажу вам, што, калі яны замоўкнуць, дык камяні закрычаць».</verse>
				<verse number="41">І калі наблізіўся, убачыўшы горад, заплакаў па ім,</verse>
				<verse number="42">кажучы: «Каб і ты хоць у гэты дзень твой зразумеў, што дзеля супакою твайго! Але цяпер гэта схавана ад вачэй тваіх.</verse>
				<verse number="43">Бо прыйдуць на цябе дні, і ворагі твае аточаць цябе валам, і акружаць цябе, і сьціснуць цябе адусюль,</verse>
				<verse number="44">і зьнішчаць дашчэнту цябе, і дзяцей тваіх у табе, і не пакінуць у табе камяня на камяні дзеля таго, што не зразумеў ты час адведзінаў тваіх».</verse>
				<verse number="45">І, увайшоўшы ў сьвятыню, пачаў выганяць тых, якія продалі ў ёй і куплялі,</verse>
				<verse number="46">кажучы ім: «Напісана: “Дом Мой ёсьць дом малітвы”, а вы зрабілі яго пячорай разбойнікаў».</verse>
				<verse number="47">І навучаў кожны дзень у сьвятыні. А першасьвятары, і кніжнікі, і першыя ў народзе шукалі, як загубіць Яго,</verse>
				<verse number="48">і не знаходзілі, што зрабіць, бо ўвесь народ гарнуўся да Яго, слухаючы Яго.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="20">
				<verse number="1">І сталася, калі ў адзін з тых дзён Ён навучаў народ у сьвятыні і дабравесьціў, прыйшлі першасьвятары і кніжнікі са старшынямі</verse>
				<verse number="2">і сказалі Яму, кажучы: «Скажы нам, якою ўладаю Ты гэтае робіш, ці хто даў Табе ўладу гэтую?»</verse>
				<verse number="3">Адказваючы, Ён сказаў ім: «Спытаюся і Я ў вас адно слова, і скажыце Мне:</verse>
				<verse number="4">Хрышчэньне Янава з неба было ці ад людзей?»</verse>
				<verse number="5">Яны ж разважалі між сабою, кажучы: «Калі скажам: “З неба”, Ён скажа: “Чаму тады вы не паверылі яму?”</verse>
				<verse number="6">А калі скажам: “Ад людзей”, увесь народ паб’е нас камянямі, бо ён упэўнены, што Ян — гэта прарок».</verse>
				<verse number="7">І адказалі: «Ня ведаем адкуль».</verse>
				<verse number="8">І сказаў ім Ісус: «Тады Я не скажу вам, якою ўладаю гэтае раблю».</verse>
				<verse number="9">Пачаў жа Ён гаварыць да народу гэткую прыповесьць: «Адзін чалавек пасадзіў вінаграднік, і здаў яго вінаградарам, і выехаў на доўгі час.</verse>
				<verse number="10">І ў свой час паслаў да вінаградараў слугу, каб яны далі яму пладоў з вінаградніку, але вінаградары, зьбіўшы яго, адаслалі ні з чым.</verse>
				<verse number="11">Яшчэ паслаў іншага слугу; але яны і гэтага, зьбіўшы і зьняважыўшы, адаслалі ні з чым.</verse>
				<verse number="12">Яшчэ паслаў трэцяга; але яны і таго, зраніўшы, выгналі.</verse>
				<verse number="13">І сказаў гаспадар вінаградніку: “Што мне рабіць? Пашлю сына майго ўлюбёнага. Можа, убачыўшы яго, пасаромеюцца”.</verse>
				<verse number="14">Убачыўшы ж яго, вінаградары разважалі між сабою, кажучы: “Гэта спадкаемца; пойдзем, заб’ем яго, каб нашаю сталася спадчына”.</verse>
				<verse number="15">І, выгнаўшы яго вон з вінаградніку, забілі. Дык што зробіць з імі гаспадар вінаградніку?</verse>
				<verse number="16">Прыйдзе і выгубіць вінаградараў гэтых, і аддасьць вінаграднік другім». Тыя, што чулі гэтае, сказалі: «Няхай ня станецца!»</verse>
				<verse number="17">А Ён, глянуўшы на іх, сказаў: «Што тады значыць тое, што напісана: “Камень, які адкінулі будаўнікі, стаўся галавой вугла”?</verse>
				<verse number="18">Усякі, хто ўпадзе на гэты камень, разаб’ецца, а на каго ён упадзе, таго раздушыць».</verse>
				<verse number="19">І шукалі ў гэтую гадзіну першасьвятары і кніжнікі, каб налажыць на Яго рукі, але баяліся народу, бо зразумелі, што пра іх сказаў Ён гэтую прыповесьць.</verse>
				<verse number="20">І, сочачы за Ім, паслалі шпегаў, якія ўдавалі сябе за праведнікаў, каб яны падлавілі Яго на слове, каб выдаць Яго начальству і ўладзе ваяводы.</verse>
				<verse number="21">І тыя спыталіся ў Яго, кажучы: «Настаўнік! Мы ведаем, што Ты слушна гаворыш і навучаеш, і не глядзіш на аблічча, але паводле праўды шляху Божага навучаеш.</verse>
				<verse number="22">Ці належыцца плаціць падатак цэзару, ці не?»</verse>
				<verse number="23">А Ён, бачачы подступ іхні, сказаў ім: «Чаму вы Мяне спакушаеце?</verse>
				<verse number="24">Пакажыце Мне дынар. Чый на ім вобраз і надпіс?» Яны, адказваючы, сказалі: «Цэзараў».</verse>
				<verse number="25">Ён жа сказаў ім: «Дык аддавайце тое, што цэзарава, цэзару, а што Божае, — Богу».</verse>
				<verse number="26">І не маглі падлавіць Яго на слове перад народам, і, зьдзівіўшыся адказу Ягонаму, замоўклі.</verse>
				<verse number="27">Прыйшоўшы ж, некаторыя з садукеяў, якія пярэчаць, што ёсьць уваскрасеньне, спыталіся ў Яго,</verse>
				<verse number="28">кажучы: «Настаўнік! Майсей напісаў нам: “Калі памрэ нечый брат, які меў жонку, і памрэ бязьдзетным, дык брат ягоны мае ўзяць жонку ягоную і аднавіць насеньне брату свайму”.</verse>
				<verse number="29">Было сем братоў; і першы, узяўшы жонку, памёр бязьдзетным.</verse>
				<verse number="30">І ўзяў другі тую жанчыну, і той памёр бязьдзетным.</verse>
				<verse number="31">І трэці ўзяў яе, і таксама ўсе сем, і не пакінулі дзяцей, і памерлі.</verse>
				<verse number="32">Пасьля ўсіх памерла і жанчына.</verse>
				<verse number="33">Дык пры ўваскрасеньні каторага з іх будзе яна жонкаю? Бо сямёра мелі яе за жонку».</verse>
				<verse number="34">І адказваючы, сказаў ім Ісус: «Сыны веку гэтага жэняцца і выходзяць замуж;</verse>
				<verse number="35">а тыя, якія вартыя дасягнуць таго веку і ўваскрасеньня з мёртвых, ня жэняцца і замуж не выходзяць,</verse>
				<verse number="36">бо памерці ўжо ня могуць, бо яны роўныя анёлам і сыны Божыя, калі сталіся сынамі ўваскрасеньня.</verse>
				<verse number="37">А што мёртвыя ўваскрэснуць, і Майсей паказаў ля глогу, калі назваў Госпада Богам Абрагама, і Богам Ісаака, і Богам Якуба.</verse>
				<verse number="38">Ён ня ёсьць Бог мёртвых, але жывых: бо ў Яго ўсе жывыя».</verse>
				<verse number="39">Адказваючы, некаторыя з кніжнікаў сказалі: «Настаўнік! Ты добра сказаў».</verse>
				<verse number="40">І ўжо не адважваліся ні пра што пытацца ў Яго. Ён жа сказаў ім:</verse>
				<verse number="41">«Чаму кажуць, што Хрыстос ёсьць Сын Давіда?</verse>
				<verse number="42">А сам Давід кажа ў кнізе псальмаў: “Сказаў Госпад Госпаду майму: Сядзь праваруч Мяне,</verse>
				<verse number="43">пакуль пакладу ворагаў Тваіх як падножжа ног Тваіх”.</verse>
				<verse number="44">Дык Давід называе Яго Госпадам, і як жа Ён — сын ягоны?»</verse>
				<verse number="45">І калі ўвесь народ слухаў, Ён сказаў вучням Сваім:</verse>
				<verse number="46">«Сьцеражыцеся кніжнікаў, якія хочуць хадзіць у доўгіх шатах, і любяць вітаньні на рынках, і першыя месцы ў сынагогах і ўзьлягаць на першых месцах на вячэрах,</verse>
				<verse number="47">якія аб’ядаюць дамы ўдоваў і дзеля віду доўга моляцца. Яны атрымаюць цяжэйшы прысуд».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="21">
				<verse number="1">Глянуўшы ж, убачыў Ён багацеяў, якія кідалі дары свае ў скарбніцу.</verse>
				<verse number="2">І ўбачыў адну бедную ўдаву, якая кінула туды дзьве лепты,</verse>
				<verse number="3">і сказаў: «Сапраўды кажу вам, што гэтая бедная ўдава кінула больш за ўсіх,</verse>
				<verse number="4">бо ўсе тыя з лішку свайго кідалі ў дар Богу, а яна з нястачы сваёй кінула ўсё ўтрыманьне сваё, якое мела».</verse>
				<verse number="5">І, калі некаторыя гаварылі пра сьвятыню, што яна аздоблена каштоўнымі камянямі і дарамі, Ён сказаў:</verse>
				<verse number="6">«Прыйдуць дні, калі з таго, што вы тут бачыце, не застанецца каменя на камені, які б ня быў зруйнаваны».</verse>
				<verse number="7">Спыталіся ж у Яго, кажучы: «Настаўнік! Калі ж гэта мае быць? І які знак, калі гэта мае стацца?»</verse>
				<verse number="8">Ён жа сказаў: «Глядзіце, каб вас не падманулі, бо многія прыйдуць пад імем Маім, кажучы, што гэта Я, і гэты час наблізіўся. Не хадзіце за імі.</verse>
				<verse number="9">Калі ж пачуеце пра войны і бязладзьдзе, не жахайцеся, бо гэта мусіць стацца спачатку, але не адразу канец».</verse>
				<verse number="10">Тады сказаў ім: «Паўстане народ на народ, і валадарства на валадарства,</verse>
				<verse number="11">А месцамі будуць вялікія землятрусы, і голад, і пошасьць, таксама страхі і знакі з неба вялікія будуць.</verse>
				<verse number="12">А перад усім гэтым ускладуць на вас рукі і будуць перасьледаваць вас, выдаючы ў сынагогі і вязьніцы, ведучы да валадароў і ваяводаў дзеля імя Майго.</verse>
				<verse number="13">А станецца гэта дзеля сьведчаньня вам.</verse>
				<verse number="14">Дык палажыце ў сэрцах вашых не абдумваць раней, як адказваць,</verse>
				<verse number="15">бо Я дам вам вусны і мудрасьць, якой ня здолеюць пярэчыць, ані супрацьстаяць усе супраціўнікі вашыя.</verse>
				<verse number="16">А будзеце выдадзеныя і бацькамі, і братамі, і сваякамі, і сябрамі; і некаторых з вас пазабіваюць,</verse>
				<verse number="17">і будуць ненавідзець вас усе дзеля імя Майго,</verse>
				<verse number="18">але і волас з галавы вашай не прападзе.</verse>
				<verse number="19">У цярплівасьці вашай здабывайце душы вашыя.</verse>
				<verse number="20">Калі ж убачыце Ерусалім, акружаны войскам, тады разумейце, што наблізілася спусташэньне яго.</verse>
				<verse number="21">Тады тыя, хто ў Юдэі, няхай бягуць у горы; і хто пасярод гораду, няхай выходзяць; і хто ў ваколіцы, няхай не ўваходзяць у яго,</verse>
				<verse number="22">бо гэта дні помсты, каб споўнілася ўсё напісанае.</verse>
				<verse number="23">Гора ж тым, якія цяжарныя і якія кормяць грудзьмі, у тыя дні; бо будзе вялікае бедства на зямлі і гнеў на народзе гэтым.</verse>
				<verse number="24">І ўпадуць ад вострыва мяча, і павядуць іх у палон да ўсіх паганскіх народаў, і Ерусалім будуць таптаць пагане, пакуль ня скончацца часы паганаў.</verse>
				<verse number="25">І будуць знакі на сонцы, і месяцы, і зорках, і на зямлі ўціск народаў у зьбянтэжанасьці, як зараве і забушуе мора.</verse>
				<verse number="26">І дрантвець будуць людзі ад страху і чаканьня таго, што прыйдзе на сусьвет, бо сілы нябесныя захістаюцца.</verse>
				<verse number="27">І тады ўгледзяць Сына Чалавечага, Які прыходзіць у воблаку з моцаю і славаю вялікаю.</verse>
				<verse number="28">Калі ж пачне гэтае дзеяцца, выпрастуйцеся і падніміце галовы вашыя, таму што набліжаецца адкупленьне вашае».</verse>
				<verse number="29">І сказаў ім прыповесьць: «Глядзіце на фігавае дрэва і на ўсе дрэвы:</verse>
				<verse number="30">калі яны ўжо распускаюцца, убачыўшы, разумееце самі, што ўжо блізка лета.</verse>
				<verse number="31">Гэтак і вы, як убачыце, што гэтае стаецца, разумейце, што блізка ёсьць Валадарства Божае.</verse>
				<verse number="32">Сапраўды кажу вам: не праміне пакаленьне гэтае, як усё гэта станецца.</verse>
				<verse number="33">Неба і зямля прамінуць, але словы Мае не прамінуць.</verse>
				<verse number="34">Пільнуйце ж самі сябе, каб сэрцы вашыя не былі абцяжараныя абжорствам, і п’янствам, і клопатамі жыцьцёвымі, і каб дзень той не прыйшоў да вас неспадзявана.</verse>
				<verse number="35">Бо ён, як пастка, спадзе на ўсіх, што жывуць на абліччы ўсёй зямлі.</verse>
				<verse number="36">Дык чувайце, молячыся ва ўсякі час, каб вам быць вартымі ўцячы ад усяго, што мае стацца, і стаць перад Сынам Чалавечым».</verse>
				<verse number="37">Удзень Ён навучаў у сьвятыні; а ночы, выходзячы, праводзіў на гары, называнай Аліўнай.</verse>
				<verse number="38">І ўвесь народ з раніцы прыходзіў да Яго ў сьвятыню слухаць Яго.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="22">
				<verse number="1">Набліжалася ж сьвята праснакоў, называнае Пасха.</verse>
				<verse number="2">І шукалі першасьвятары і кніжнікі, як забіць Яго, бо баяліся народу.</verse>
				<verse number="3">А шатан увайшоў у Юду, называнага Іскарыётам, аднаго з ліку Дванаццаці,</verse>
				<verse number="4">і той, адыйшоўшы, гутарыў з першасьвятарамі і начальнікамі варты, як Яго выдаць ім.</verse>
				<verse number="5">І яны ўзрадаваліся, і дамовіліся даць яму грошы,</verse>
				<verse number="6">і ён абяцаў, і шукаў нагоды, каб выдаць Яго ім не пры натоўпе.</verse>
				<verse number="7">Прыйшоў жа дзень праснакоў, калі мусілі рэзаць пасхальнае [ягня].</verse>
				<verse number="8">І паслаў [Ісус] Пятра і Яна, сказаўшы: «Ідзіце, падрыхтуйце нам есьці Пасху».</verse>
				<verse number="9">Яны ж сказалі Яму: «Дзе хочаш, каб мы прыгатавалі?»</verse>
				<verse number="10">Ён жа сказаў ім: «Вось, пры ўваходзе вашым у горад, сустрэнецца вам чалавек, які нясе збан вады; ідзіце за ім у дом, у які ён увойдзе,</verse>
				<verse number="11">і скажыце гаспадару дому: “Настаўнік гаворыць табе: ‘Дзе сьвятліца, у якой буду есьці Пасху з вучнямі Маімі?’ ”</verse>
				<verse number="12">І ён пакажа вам залю вялікую, засланую; там падрыхтуйце».</verse>
				<verse number="13">Пайшоўшы ж, яны знайшлі, як Ён сказаў ім, і падрыхтавалі Пасху.</verse>
				<verse number="14">І калі прыйшла гадзіна, Ён узьлёг, і дванаццаць апосталаў з Ім.</verse>
				<verse number="15">І Ён сказаў ім: «Жаданьнем жадаю Я есьці з вамі гэтую Пасху перш, чым маю цярпець [пакуты].</verse>
				<verse number="16">Бо кажу вам, што ўжо ня буду есьці яе, пакуль ня споўніцца ў Валадарстве Божым».</verse>
				<verse number="17">І, узяўшы келіх, падзякаваўшы, сказаў: «Вазьміце гэтае і падзяліце паміж сабою,</verse>
				<verse number="18">бо кажу вам, што ня буду піць ад плоду вінаграднага, пакуль ня прыйдзе Валадарства Божае».</verse>
				<verse number="19">І, узяўшы хлеб, падзякаваўшы, паламаў і даў ім, кажучы: «Гэта ёсьць Цела Маё, Якое за вас даецца. Рабіце гэта на ўспамін пра Мяне».</verse>
				<verse number="20">Гэтак сама і келіх [узяў] пасьля вячэры, кажучы: «Гэта келіх Новага Запавету ў Крыві Маёй, якая за вас праліваецца.</verse>
				<verse number="21">Але вось, рука таго, хто выдае Мяне, са Мною за сталом.</verse>
				<verse number="22">І, сапраўды, Сын Чалавечы ідзе паводле таго, як вызначана, але гора таму чалавеку, які Яго выдае».</verse>
				<verse number="23">І яны пачалі пытацца адзін у аднаго, хто гэта з іх меўся зрабіць гэта.</verse>
				<verse number="24">Узьнялася ж і спрэчка між імі, хто з іх лічыцца большым.</verse>
				<verse number="25">Ён жа сказаў ім: «Валадары народаў пануюць над імі, і тыя, што маюць над імі ўладу, дабрадзеямі называюцца.</verse>
				<verse number="26">Вы ж ня гэтак, але большы сярод вас станься як меншы, і правадыр — як служыцель.</verse>
				<verse number="27">Бо хто большы: той, які ўзьлягае за сталом, ці той, які паслугуе? Ці ня той, які ўзьлягае? А Я сярод вас, як той, які паслугуе.</verse>
				<verse number="28">Вы ж тыя, хто застаецца са Мною ў спакусах Маіх,</verse>
				<verse number="29">і Я пераказваю вам Валадарства, як Мне пераказаў Айцец Мой,</verse>
				<verse number="30">каб вы елі і пілі за сталом Маім у Валадарстве Маім; і сядзелі на пасадах, судзячы дванаццаць каленаў Ізраіля».</verse>
				<verse number="31">І сказаў Госпад: «Сымоне, Сымоне! Вось, шатан зажадаў прасейваць вас, як пшаніцу,</verse>
				<verse number="32">а Я маліўся за цябе, каб не паменшала вера твая; і ты, некалі павярнуўшыся, умацуй братоў тваіх».</verse>
				<verse number="33">Той жа адказаў Яму: «Госпадзе! З Табою я гатовы ісьці і ў вязьніцу, і на смерць!»</verse>
				<verse number="34">Ён жа сказаў: «Кажу табе, Пётар, не прапяе певень сёньня, як ты тройчы адрачэшся, што ведаеш Мяне».</verse>
				<verse number="35">І сказаў ім: «Калі Я пасылаў вас бяз кайстры, і бяз торбы, і без абутку, ці мелі вы нейкую нястачу?» Яны адказалі: «Аніякай».</verse>
				<verse number="36">Тады Ён сказаў ім: «Але цяпер, хто мае кайстру, няхай возьме таксама і торбу, і хто ня мае, няхай прадасьць адзеньне сваё і купіць меч.</verse>
				<verse number="37">Бо кажу вам, што мусіць зьдзейсьніцца на Мне ўсё гэта, што напісана: “І да беззаконьнікаў залічаны”. Бо ўсяму, што адносна Мяне, надыходзіць канец».</verse>
				<verse number="38">Яны ж сказалі: «Госпадзе! Вось, тут два мячы!» А Ён сказаў ім: «Даволі!»</verse>
				<verse number="39">І, выйшаўшы, пайшоў, як звычайна, на гару Аліўную; а за Ім пайшлі і вучні Ягоныя.</verse>
				<verse number="40">Прыйшоўшы ж на месца, Ён сказаў ім: «Маліцеся, каб не ўвайсьці ў спакусу».</verse>
				<verse number="41">І Ён адыйшоў ад іх як кінуць камень, і, укленчыўшы, маліўся,</verse>
				<verse number="42">кажучы: «Ойча, калі хочаш, пранясі келіх гэты міма Мяне. Аднак не Мая воля, але Твая няхай станецца».</verse>
				<verse number="43">Зьявіўся ж Яму анёл з неба, умацоўваючы Яго.</verse>
				<verse number="44">І, будучы ў барацьбе сьмяротнай, пільней маліўся, а быў пот Ягоны, як кроплі крыві, што падалі на зямлю.</verse>
				<verse number="45">І, устаўшы ад малітвы, Ён прыйшоў да вучняў і знайшоў іх, што яны сьпяць ад смутку.</verse>
				<verse number="46">І сказаў ім: «Што вы сьпіцё? Устаньце, маліцеся, каб не ўвайсьці ў спакусу».</verse>
				<verse number="47">Яшчэ Ён гаварыў, аж вось натоўп, а наперадзе іх ішоў адзін з Дванаццаці, называны Юда, і ён наблізіўся да Ісуса, каб пацалаваць Яго.</verse>
				<verse number="48">Ісус жа сказаў яму: «Юда! Пацалункам Сына Чалавечага выдаеш?»</verse>
				<verse number="49">А тыя, якія былі з Ім, бачачы, што мае стацца, сказалі Яму: «Госпадзе! Ці ня ўдарыць мячом?»</verse>
				<verse number="50">І адзін з іх ударыў слугу першасьвятара, і адсек яму правае вуха.</verse>
				<verse number="51">Адказваючы ж, Ісус сказаў: «Пакіньце гэта». І, дакрануўшыся да вуха ягонага, аздаравіў яго.</verse>
				<verse number="52">А першасьвятарам, і начальнікам варты сьвятыні, і старшыням, якія прыйшлі супраць Яго, сказаў Ісус: «Быццам на разбойніка выйшлі вы з мячамі і каламі.</verse>
				<verse number="53">Кожны дзень, калі быў Я з вамі ў сьвятыні, вы ня выцягнулі на Мяне руку, але гэта вашая гадзіна і ўлада цемры».</verse>
				<verse number="54">Схапіўшы ж Яго, яны павялі і прыйшлі ў дом першасьвятара. А Пётар ішоў за Ім здалёк.</verse>
				<verse number="55">Калі ж распалілі агонь сярод панадворку і паселі разам, сядзеў і Пётар сярод іх.</verse>
				<verse number="56">Убачыўшы ж яго, нейкая служка, якая сядзела ля сьвятла і прыглядалася да яго, сказала: «І гэты быў з Ім».</verse>
				<verse number="57">Ён жа адрокся ад Яго, кажучы: «Жанчына! Я ня ведаю Яго».</verse>
				<verse number="58">І неўзабаве іншы, убачыўшы яго, сказаў: «І ты з іх». А Пётар сказаў: «Чалавеча! Ня я гэта».</verse>
				<verse number="59">І, як прайшло каля адной гадзіны, нехта другі настойваў, кажучы: «Праўда, і гэты быў з Ім, бо ён — Галілеец».</verse>
				<verse number="60">А Пётар сказаў: «Чалавеча, ня ведаю, што ты гаворыш». І тады, калі ён яшчэ гаварыў, запяяў певень.</verse>
				<verse number="61">І павярнуўшыся, Госпад паглядзеў на Пятра, і ўзгадаў Пётар слова Госпада, як Ён сказаў яму: «Перш, чым прапяе певень, тройчы адрачэшся ад Мяне».</verse>
				<verse number="62">І, выйшаўшы вон, Пётар горка заплакаў.</verse>
				<verse number="63">І мужчыны, якія трымалі Ісуса, зьдзекваліся з Яго, зьбіваючы.</verse>
				<verse number="64">І, засланіўшы Яго, білі Яго па абліччы, і пыталіся ў Яго: «Праракуй, хто ўдарыў Цябе?»</verse>
				<verse number="65">І шмат іншага, блюзьнячы, гаварылі на Яго.</verse>
				<verse number="66">І калі настаў дзень, сабраліся старшыні народу, першасьвятары і кніжнікі, і прывялі Яго ў свой сынэдрыён,</verse>
				<verse number="67">кажучы: «Ці Ты — Хрыстос? Скажы нам». Ён жа сказаў ім: «Калі скажу вам, вы не паверыце.</verse>
				<verse number="68">Калі ж Я спытаюся, не адкажаце Мне і ня вызваліце.</verse>
				<verse number="69">Ад цяпер Сын Чалавечы сядзе праваруч моцы Божай».</verse>
				<verse number="70">А ўсе сказалі: «Дык Ты — Сын Божы?» Ён жа прамовіў ім: «Вы кажаце, што Я».</verse>
				<verse number="71">Яны ж сказалі: «Якое яшчэ патрэбна нам сьведчаньне? Бо мы самі чулі з вуснаў Ягоных».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="23">
				<verse number="1">І, падняўшыся, усё мноства іх павяло Яго да Пілата.</verse>
				<verse number="2">І пачалі абвінавачваць Яго, кажучы: «Гэтага знайшлі мы, што Ён псуе народ і забараняе плаціць падаткі цэзару, называючы Сябе Хрыстом Валадаром».</verse>
				<verse number="3">А Пілат спытаўся ў Яго, кажучы: «Ты — Валадар Юдэйскі?» Ён жа, адказваючы яму, прамовіў: «Ты кажаш».</verse>
				<verse number="4">А Пілат сказаў першасьвятарам і натоўпам: «Я не знаходжу аніякае віны ў гэтым Чалавеку».</verse>
				<verse number="5">А яны настойвалі, кажучы, што Ён падбухторвае народ, навучаючы па ўсёй Юдэі, пачынаючы ад Галілеі аж дасюль.</verse>
				<verse number="6">Пілат, пачуўшы пра Галілею, спытаўся: «Ці ж гэты Чалавек — Галілеец?»</verse>
				<verse number="7">І, даведаўшыся, што Ён з-пад улады Ірада, паслаў Яго да Ірада, які ў тыя дні быў у Ерусаліме.</verse>
				<verse number="8">А Ірад, убачыўшы Ісуса, вельмі ўзрадаваўся, бо даўно хацеў убачыць Яго, бо шмат чуў пра Яго і спадзяваўся ўбачыць нейкі знак, які Ён учыніць.</verse>
				<verse number="9">І пытаўся ў Яго многімі словамі, а Ён нічога не адказваў яму.</verse>
				<verse number="10">А першасьвятары і кніжнікі стаялі, заўзята абвінавачваючы Яго.</verse>
				<verse number="11">Ірад жа з жаўнерамі сваімі, пагардзіўшы Ім і пазьдзекваўшыся з Яго, апрануў Яго ў сьветлае адзеньне і паслаў Яго да Пілата.</verse>
				<verse number="12">І сталіся ў той дзень Пілат і Ірад сябрамі, бо раней мелі варожасьць між сабою.</verse>
				<verse number="13">Пілат жа, склікаўшы першасьвятароў, і начальнікаў, і народ,</verse>
				<verse number="14">сказаў ім: «Вы прывялі да мяне Чалавека гэтага, як таго, хто адварочвае народ; і вось я, пры вас дапытваючы, не знайшоў у Чалавеку гэтым ніякай віны, у якой вы Яго абвінавачваеце.</verse>
				<verse number="15">І таксама Ірад, бо я пасылаў вас да яго, і вось, нічога ня знойдзена ў Ім, вартага сьмерці.</verse>
				<verse number="16">Таму, пакараўшы Яго, вызвалю».</verse>
				<verse number="17">А яму трэба было на сьвята вызваліць ім аднаго [вязьня].</verse>
				<verse number="18">А ўсё мноства закрычала, кажучы: «Вазьмі Яго! А нам вызвалі Бараббу!»</verse>
				<verse number="19">А той быў кінуты ў вязьніцу за паўстаньне, якое ён учыніў у горадзе, і забойства.</verse>
				<verse number="20">Тады Пілат ізноў прамовіў, хочучы вызваліць Ісуса.</verse>
				<verse number="21">А яны крычалі, кажучы: «Укрыжуй, укрыжуй Яго!»</verse>
				<verse number="22">Ён жа трэці раз сказаў ім: «Якое зло Ён учыніў? Аніякай сьмяротнай віны я не знайшоў у Ім; дык пакараўшы Яго, вызвалю».</verse>
				<verse number="23">Яны ж дамагаліся моцным голасам, просячы, каб Яго ўкрыжавалі. І перамаглі галасы іхнія і першасьвятароў.</verse>
				<verse number="24">І Пілат прысудзіў, каб сталася паводле просьбы іхняй:</verse>
				<verse number="25">вызваліў ім таго, хто за паўстаньне і забойства быў кінуты ў вязьніцу, якога яны прасілі, а Ісуса выдаў на іх волю.</verse>
				<verse number="26">І як вялі Яго, узяўшы нейкага Сымона Кірэнэйца, які ішоў з поля, усклалі на яго крыж, каб нёс за Ісусам.</verse>
				<verse number="27">А за Ім ішло вялікае мноства народу і жанчынаў, якія плакалі і галасілі па Ім.</verse>
				<verse number="28">Ісус жа, павярнуўшыся да іх, сказаў: «Дочкі Ерусалімскія! Ня плачце па Мне, але плачце па сабе і па дзецях вашых,</verse>
				<verse number="29">бо вось прыходзяць дні, калі скажуць: “Шчасьлівыя няплодныя, і чэравы, якія не нараджалі, і грудзі, якія не кармілі”.</verse>
				<verse number="30">Тады пачнуць гаварыць горам: “Упадзіце на нас”, і ўзгоркам: “Прыкрыйце нас!”</verse>
				<verse number="31">Бо калі з зялёным дрэвам гэтае робяць, дык з сухім што станецца?»</verse>
				<verse number="32">Вялі ж з Ім на сьмерць і двух іншых злачынцаў.</verse>
				<verse number="33">І калі прыйшлі на месца, называнае Чараповае, там укрыжавалі Яго і злачынцаў, аднаго з правага, а другога — з левага боку.</verse>
				<verse number="34">Ісус жа сказаў: «Ойча, даруй ім, бо ня ведаюць, што робяць». А тыя, што дзялілі шаты Ягоныя, кінулі жэрабя.</verse>
				<verse number="35">І стаяў народ, гледзячы. Насьмяхаліся ж разам з імі і начальнікі, кажучы: «Другіх збаўляў, няхай жа Сябе Самога збавіць, калі Ён — Хрыстос, Выбранец Божы».</verse>
				<verse number="36">Зьдзекваліся з Яго і жаўнеры, падыходзячы, і прыносячы Яму воцат,</verse>
				<verse number="37">і кажучы: «Калі Ты — Валадар Юдэйскі, збаў Сябе Самога».</verse>
				<verse number="38">І быў над Ім надпіс, напісаны пісаньнямі грэцкімі, рымскімі і гебрайскімі: «Гэта — Валадар Юдэйскі».</verse>
				<verse number="39">Адзін з павешаных злачынцаў блюзьніў на Яго, кажучы: «Калі Ты — Хрыстос, збаў Сябе і нас».</verse>
				<verse number="40">Адказваючы, другі забараняў яму, кажучы: «Ці ж ты не баішся Бога, бо і сам маеш такі самы прысуд?</verse>
				<verse number="41">І мы сапраўды справядліва, бо атрымалі вартае таго, што мы зрабілі, а Ён нічога благога не зрабіў».</verse>
				<verse number="42">І сказаў Ісусу: «Узгадай пра мяне, Госпадзе, калі прыйдзеш у Валадарства Тваё!»</verse>
				<verse number="43">І сказаў яму Ісус: «Сапраўды кажу табе: сёньня будзеш са Мною ў раі».</verse>
				<verse number="44">А было каля шостае гадзіны, і сталася цемра па ўсёй зямлі да гадзіны дзявятае,</verse>
				<verse number="45">і зацьмілася сонца, і заслона ў бажніцы была разьдзертая пасярэдзіне.</verse>
				<verse number="46">І ўсклікнуўшы моцным голасам, Ісус сказаў: «Ойча, у рукі Твае аддаю Дух Мой». І, сказаўшы гэтае, аддаў духа.</verse>
				<verse number="47">Сотнік жа, убачыўшы ўсё, што сталася, праславіў Бога, кажучы: «Праўдзіва, Чалавек гэты быў праведнік».</verse>
				<verse number="48">І ўвесь натоўп, які зграмадзіўся на гэта відовішча, бачачы, што здарылася, варочаўся, б’ючы сябе ў грудзі.</verse>
				<verse number="49">А ўсе знаёмыя з Ім і жанчыны, якія ішлі за Ім з Галілеі, стаялі здалёк, гледзячы на гэта.</verse>
				<verse number="50">І вось чалавек на імя Язэп, які быў ратманам, чалавек добры і праведны,</verse>
				<verse number="51">які не згаджаўся з радай і ўчынкам іхнім, з Арыматэі, гораду Юдэйскага, які таксама чакаў Валадарства Божага,</verse>
				<verse number="52">прыйшоўшы да Пілата, прасіў цела Ісуса,</verse>
				<verse number="53">і, зьняўшы Яго, абкруціў палатнінаю і палажыў Яго ў магіле, якая была высечаная ў скале, дзе яшчэ ніхто ня быў пахованы.</verse>
				<verse number="54">Дзень быў днём прыгатаваньня, і надыходзіла субота.</verse>
				<verse number="55">І жанчыны, што былі прыйшоўшы з Ім з Галілеі, пайшлі глядзець магілу і як было пакладзена цела Ягонае.</verse>
				<verse number="56">А вярнуўшыся, падрыхтавалі духмянасьці і міра. І ў суботу супачывалі паводле прыказаньня.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="24">
				<verse number="1">А ў першы дзень пасьля суботы вельмі рана прыйшлі яны да магілы, несучы падрыхтаваныя духмянасьці, і разам з імі некаторыя другія.</verse>
				<verse number="2">І знайшлі камень, адвалены ад магілы.</verse>
				<verse number="3">І ўвайшоўшы, не знайшлі цела Госпада Ісуса.</verse>
				<verse number="4">І сталіся яны зьбянтэжаныя ад гэтага, і вось, сталі перад імі два мужы ў бліскучым адзеньні.</verse>
				<verse number="5">Калі ў страху схілілі яны абліччы да зямлі, тыя сказалі ім: «Што вы шукаеце жывога сярод мёртвых?</verse>
				<verse number="6">Яго няма тут, але Ён уваскрос. Узгадайце, як Ён казаў вам, калі быў яшчэ ў Галілеі,</verse>
				<verse number="7">кажучы, што Сын Чалавечы мусіць быць выдадзены ў рукі людзей грэшных, і быць укрыжаваным, і на трэці дзень уваскрэснуць».</verse>
				<verse number="8">І ўзгадалі яны словы Ягоныя.</verse>
				<verse number="9">І, вярнуўшыся ад магілы, паведамілі пра гэта ўсім Адзінаццаці і ўсім іншым.</verse>
				<verse number="10">А былі гэта Марыя Магдалена, і Яанна, і Марыя Якубава, і іншыя з імі, што сказалі пра гэта апосталам.</verse>
				<verse number="11">І падаліся ім словы іхнія пустымі, і не паверылі ім.</verse>
				<verse number="12">А Пётар, устаўшы, пабег да магілы і, нахіліўшыся, бачыць прасьціну, што ляжала асобна, і адыйшоў, зьдзіўляючыся ў сабе з таго, што сталася.</verse>
				<verse number="13">І вось, у той жа дзень двое з іх ішлі ў мястэчка, што на адлегласьці ў шэсьцьдзесят стадыяў ад Ерусаліму, называнае Эмаус.</verse>
				<verse number="14">І яны гутарылі між сабою пра ўсе гэтыя здарэньні.</verse>
				<verse number="15">І сталася, калі яны гутарылі і разважалі між сабою, вось, Сам Ісус, падыйшоўшы, пайшоў з імі.</verse>
				<verse number="16">Вочы ж іхнія былі стрыманыя, дык не пазналі Яго.</verse>
				<verse number="17">Ён жа сказаў ім: «Што гэта за словы вы гаворыце між сабою, ідучы, і чаму вы панурыя?»</verse>
				<verse number="18">Адказваючы, адзін з іх, на імя Кляопа, сказаў Яму: «Ці ты адзін з вандроўнікаў у Ерусаліме і ня ведаеш, што сталася ў ім у гэтыя дні?»</verse>
				<verse number="19">І Ён сказаў ім: «Што?» Яны ж сказалі Яму: «Пра Ісуса з Назарэту, Які быў прарок, магутны ў справе і слове перад Богам і ўсім народам;</verse>
				<verse number="20">як выдалі Яго першасьвятары і начальнікі нашыя на прысуд сьмяротны і ўкрыжавалі Яго?</verse>
				<verse number="21">А мы спадзяваліся, што Ён ёсьць Той, Які мае адкупіць Ізраіль. Але да ўсяго гэтага вось ужо трэці дзень сёньня, як тое сталася.</verse>
				<verse number="22">Але некаторыя жанчыны з нашых зьдзівілі нас: быўшы раніцай ля магілы</verse>
				<verse number="23">і не знайшоўшы цела Ягонага, яны прыйшлі, кажучы, што ўгледзелі відзеж анёлаў, якія кажуць, што Ён жывы.</verse>
				<verse number="24">І пайшлі некаторыя з нашых да магілы, і знайшлі так, як і казалі жанчыны, а Яго ня бачылі».</verse>
				<verse number="25">І Ён сказаў ім: «О, бяздумныя і павольныя сэрцам, каб верыць усяму, што гаварылі прарокі!</verse>
				<verse number="26">Ці ж ня гэтак трэба было цярпець Хрысту і ўвайсьці ў славу Сваю?»</verse>
				<verse number="27">І, пачаўшы ад Майсея і ўсіх прарокаў, тлумачыў ім усё, што напісана пра Яго.</verse>
				<verse number="28">І наблізіліся яны да таго мястэчка, куды ішлі; і Ён паказаў, што ідзе далей.</verse>
				<verse number="29">І яны затрымлівалі Яго, кажучы: «Застанься з намі, бо дзень ужо схіліўся да вечара». І Ён увайшоў, каб застацца з імі.</verse>
				<verse number="30">І сталася, калі Ён узьлягаў разам з імі, Ён, узяўшы хлеб, дабраславіў, паламаў і даў ім.</verse>
				<verse number="31">І адчыніліся вочы іхнія, і яны пазналі Яго, а Ён стаўся нябачным для іх.</verse>
				<verse number="32">І казалі яны адзін аднаму: «Ці ж не гарэла ў нас сэрца нашае, калі Ён гаварыў да нас у дарозе і калі адчыняў нам Пісаньне?»</verse>
				<verse number="33">І, устаўшы ў тую ж гадзіну, вярнуліся ў Ерусалім, і знайшлі разам Адзінаццаць і тых, што з імі,</verse>
				<verse number="34">якія гаварылі, што Госпад сапраўды ўваскрос і зьявіўся Сымону.</verse>
				<verse number="35">І яны распавялі, што здарылася ў дарозе, і як пазналі Яго ў ламаньні хлеба.</verse>
				<verse number="36">Калі ж яны гэтак гаварылі, Сам Ісус стаў сярод іх і кажа ім: «Супакой вам!»</verse>
				<verse number="37">Яны, жахнуўшыся і спалохаўшыся, падумалі, што бачаць духа.</verse>
				<verse number="38">І Ён сказаў ім: «Што вы стрывожыліся? І чаму такія думкі ўваходзяць у сэрцы вашыя?</verse>
				<verse number="39">Паглядзіце на рукі Мае і на ногі Мае, бо гэта Я Сам. Дакраніцеся да Мяне і пабачце, бо дух цела і костак ня мае, што, як бачыце, Я маю».</verse>
				<verse number="40">І, сказаўшы гэтае, паказаў ім рукі і ногі.</verse>
				<verse number="41">Калі ж яны ад радасьці яшчэ ня верылі і зьдзіўляліся, Ён сказаў ім: «Ці маеце тут якую ежу?»</verse>
				<verse number="42">Яны ж далі Яму частку печанай рыбы і сотавага мёду.</verse>
				<verse number="43">І, узяўшы, Ён еў перад імі.</verse>
				<verse number="44">І сказаў ім: «Вось тыя словы, якія Я гаварыў вам, калі яшчэ быў з вамі, што мусіць споўніцца ўсё, што напісана пра Мяне ў Законе Майсея, і ў Прарокаў, і ў Псальмах».</verse>
				<verse number="45">Тады адчыніў ім розум дзеля зразуменьня Пісаньня.</verse>
				<verse number="46">І сказаў ім: «Так напісана і так належала цярпець Хрысту, і ўваскрэснуць з мёртвых на трэці дзень.</verse>
				<verse number="47">І будзе абвешчана ў імя Ягонае навяртаньне і адпушчэньне грахоў у-ва ўсіх народах, пачынаючы ад Ерусаліму.</verse>
				<verse number="48">А вы — сьведкі гэтага.</verse>
				<verse number="49">І вось, Я пасылаю абяцаньне Айца Майго на вас. Вы ж заставайцеся ў горадзе Ерусаліме, пакуль не апранецеся моцаю звыш».</verse>
				<verse number="50">І вывеў іх вонкі да Бэтаніі, і, падняўшы рукі Свае, дабраславіў іх.</verse>
				<verse number="51">І сталася, калі дабраслаўляў іх, стаў аддаляцца ад іх і быў узьнесены ў неба.</verse>
				<verse number="52">І яны, пакланіўшыся Яму, вярнуліся ў Ерусалім з вялікай радасьцю,</verse>
				<verse number="53">і былі ўсьцяж у сьвятыні, хвалячы і дабраслаўляючы Бога. Амэн.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="43">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова.</verse>
				<verse number="2">Яно было ў Бога спрадвеку.</verse>
				<verse number="3">Усё праз Яго сталася, і без Яго нічога не было з таго, што сталася.</verse>
				<verse number="4">У Ім жыцьцё было, і жыцьцё было сьвятлом для людзей.</verse>
				<verse number="5">І сьвятло ў цемры сьвеціць, і цемра не агарнула яго.</verse>
				<verse number="6">Быў чалавек, пасланы ад Бога; імя яго Ян.</verse>
				<verse number="7">Ён прыйшоў дзеля сьведчаньня, каб сьведчыў пра Сьвятло, каб усе мелі веру праз яго.</verse>
				<verse number="8">Ня быў ён сьвятлом, але каб сьведчыў пра Сьвятло.</verse>
				<verse number="9">Было Сьвятло праўдзівае, якое прасьвятляе ўсякага чалавека, што прыходзіць у сьвет.</verse>
				<verse number="10">Было Яно ў сьвеце, і сьвет праз Яго стаўся, і сьвет Яго не пазнаў.</verse>
				<verse number="11">Да сваіх прыйшло, і свае Яго не прынялі.</verse>
				<verse number="12">А тым, што прынялі Яго, дало Яно ім сілу дзецьмі Божымі стацца, тым, якія вераць у імя Яго,</verse>
				<verse number="13">тым, што не ад крыві, не ад жаданьня цела, не ад жаданьня мужа, але ад Бога нарадзіліся.</verse>
				<verse number="14">І Слова Целам сталася, і пасялілася між нас, поўнае ласкі і праўды, і мы бачылі славу Яго, славу, як Адзінароднага ў Айца.</verse>
				<verse number="15">Ян сьведчыць пра Яго і ўсклікае, кажучы: «Гэта Той, пра Якога я сказаў: “Той, Які пасьля мяне ідзе, наперадзе мяне стаў, бо раней за мяне быў”».</verse>
				<verse number="16">І ад поўнасьці Яго ўсе мы прынялі ласку на ласку.</verse>
				<verse number="17">Бо Закон быў дадзены праз Майсея, а ласка і праўда сталіся праз Ісуса Хрыста.</verse>
				<verse number="18">Бога ня бачыў ніхто ніколі; Адзінародны Сын, Які ва ўлоньні Айца, Той зьявіў.</verse>
				<verse number="19">І вось сьведчаньне Яна, калі Юдэі з Ерусаліму паслалі сьвятароў і лявітаў, каб спыталіся ў яго: «Хто ты?»</verse>
				<verse number="20">І ён прызнаў, і ня выракся, і прызнаў: «Я — не Хрыстос».</verse>
				<verse number="21">І спыталіся ў яго: «Дык што? Ты — Ільля?» І гаворыць: «Не». «Прарок?» І адказаў: «Не».</verse>
				<verse number="22">Дык сказалі яму: «Хто ж ты? Каб нам даць адказ тым, якія нас паслалі, што ты кажаш пра самога сябе?»</verse>
				<verse number="23">Ён сказаў: «Я — голас таго, хто кліча ў пустыні: Прастуйце шлях Госпаду, як сказаў прарок Ісая».</verse>
				<verse number="24">А пасланыя былі з фарысэяў.</verse>
				<verse number="25">І яны спыталіся ў яго, і сказалі яму: «Дык чаму ты хрысьціш, калі ты не Хрыстос, ані Ільля, ані прарок?»</verse>
				<verse number="26">Адказаў ім Ян, кажучы: «Я хрышчу вадой, але паўстаў сярод вас Той, Якога вы ня ведаеце;</verse>
				<verse number="27">гэта Той, Які ідзе за мною, але наперадзе мяне быў, Якому я ня варты разьвязаць рамень сандалаў Ягоных».</verse>
				<verse number="28">Сталася гэта ў Бэтабары, за Ярданам, дзе хрысьціў Ян.</verse>
				<verse number="29">На наступны дзень бачыць Ян Ісуса, Які ішоў да яго, і кажа: «Вось Ягня Божае, Які бярэ на Сябе грэх сьвету.</verse>
				<verse number="30">Гэта Той, пра Якога я сказаў: “Ідзе за мною Муж, Які наперадзе мяне стаў, бо раней за мяне быў”.</verse>
				<verse number="31">І я ня ведаў Яго; але дзеля таго, каб Ён быў зьяўлены Ізраілю, прыйшоў я, хрысьцячы вадою».</verse>
				<verse number="32">І засьведчыў Ян, кажучы: «Я бачыў Духа, Які зыходзіў з неба як голуб і застаўся на Ім.</verse>
				<verse number="33">І я ня ведаў Яго, але Той, Які паслаў мяне хрысьціць вадою, сказаў мне: “На Кім угледзіш Духа, Які зыходзіць і застаецца на Ім, Ён і ёсьць Той, Які хрысьціць Духам Сьвятым”.</verse>
				<verse number="34">І я ўбачыў і засьведчыў, што Ён і ёсьць Сын Божы».</verse>
				<verse number="35">На наступны дзень ізноў стаяў Ян і двое з вучняў ягоных.</verse>
				<verse number="36">І, угледзеўшы, што ідзе Ісус, ён гаворыць: «Вось, Ягня Божае!»</verse>
				<verse number="37">І пачулі двое вучняў ягоных, як казаў гэта, і пайшлі за Ісусам.</verse>
				<verse number="38">Ісус жа, павярнуўшыся і ўбачыўшы, што яны ідуць за Ім, кажа ім: «Што шукаеце?» Яны ж сказалі Яму: «Раббі, — што перакладаецца Настаўнік, — дзе жывеш?»</verse>
				<verse number="39">Гаворыць ім: «Прыйдзіце і ўбачыце». Яны пайшлі і ўбачылі, дзе Ён жыве, і засталіся ў Яго той дзень. Было ж каля дзясятае гадзіны.</verse>
				<verse number="40">Адзін з двух, якія пачулі ад Яна і пайшлі за Ім, быў Андрэй, брат Сымона Пятра.</verse>
				<verse number="41">Ён першы знаходзіць брата свайго Сымона і кажа яму: «Мы знайшлі Мэсію, — што перакладаецца Хрыстос».</verse>
				<verse number="42">І ён прывёў яго да Ісуса. Ісус жа, глянуўшы на яго, сказаў: «Ты — Сымон, сын Ёны, ты будзеш называцца Кіфа, — што перакладаецца Камень».</verse>
				<verse number="43">На наступны дзень Ісус хацеў ісьці ў Галілею, і знаходзіць Філіпа, і кажа яму: «Ідзі за Мною».</verse>
				<verse number="44">Філіп жа быў з Бэтсаіды, з гораду Андрэя і Пятра.</verse>
				<verse number="45">Філіп знаходзіць Натанаэля і кажа яму: «Мы знайшлі Таго, пра Каго пісаў Майсей у Законе і Прарокі, — Ісуса, сына Язэпа, што з Назарэту».</verse>
				<verse number="46">І сказаў яму Натанаэль: «Ці ж можа быць што добрае з Назарэту?» Гаворыць яму Філіп: «Прыйдзі і паглядзі».</verse>
				<verse number="47">Ісус убачыў Натанаэля, які ішоў да Яго, і кажа пра яго: «Вось, сапраўды, Ізраільцянін, у якім няма подступу».</verse>
				<verse number="48">Натанаэль кажа Яму: «Адкуль Ты даведаўся пра мяне?» Адказаў Ісус і сказаў яму: «Раней, чым Філіп паклікаў цябе, калі ты быў пад дрэвам фігавым, Я бачыў цябе».</verse>
				<verse number="49">Адказаў Яму Натанаэль: «Раббі! Ты — Сын Божы! Ты — Валадар Ізраіля!»</verse>
				<verse number="50">Адказаў Ісус і сказаў яму: «Ты верыш, бо Я сказаў табе: Я бачыў цябе пад дрэвам фігавым? Угледзіш больш за гэтае».</verse>
				<verse number="51">І кажа яму: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: ад цяпер угледзіце неба адчыненае і анёлаў Божых, якія ўзыходзяць і зыходзяць да Сына Чалавечага».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">На трэці дзень было вясельле ў Кане Галілейскай, і маці Ісуса была там.</verse>
				<verse number="2">Быў таксама запрошаны і Ісус, і вучні Ягоныя на вясельле.</verse>
				<verse number="3">І, як не хапіла віна, маці Ісуса кажа Яму: «Віна ня маюць».</verse>
				<verse number="4">Кажа ёй Ісус: «Што Мне і табе, жанчына? Гадзіна Мая яшчэ не прыйшла».</verse>
				<verse number="5">Гаворыць маці Ягоная слугам: «Што Ён вам скажа, зрабіце».</verse>
				<verse number="6">Было ж там шэсьць каменных глякоў, якія стаялі дзеля ачышчэньня юдэйскага і зьмяшчалі дзьве ці тры меры.</verse>
				<verse number="7">Кажа ім Ісус: «Напоўніце вадою глякі». І напоўнілі іх да верху.</verse>
				<verse number="8">І кажа ім: «Чэрпайце цяпер і нясіце да маршалка». І занесьлі.</verse>
				<verse number="9">Калі ж маршалак пакаштаваў вады, якая сталася віном, — а ён ня ведаў, адкуль яно, слугі ж, якія налівалі ваду, ведалі, — кліча жаніха</verse>
				<verse number="10">і кажа яму: «Кожны чалавек перш падае добрае віно, а як нап’юцца, тады горшае; ты ж добрае віно захаваў дагэтуль».</verse>
				<verse number="11">Так зрабіў Ісус у Кане Галілейскай пачатак знакам і выявіў славу Сваю, і паверылі ў Яго вучні Ягоныя.</verse>
				<verse number="12">Пасьля гэтага прыйшоў Ён у Капэрнаум, Сам і маці Ягоная, і браты Ягоныя, і вучні Ягоныя, і заставаліся там некалькі дзён.</verse>
				<verse number="13">І была блізка Пасха юдэйская, і ўзыйшоў Ісус у Ерусалім.</verse>
				<verse number="14">І знайшоў у сьвятыні тых, што прадавалі валоў, авечак і галубоў, і мянялаў, якія там сядзелі.</verse>
				<verse number="15">І, зрабіўшы біч з вяровак, Ён выгнаў са сьвятыні ўсіх, а таксама авечак і валоў, і грошы мянялам рассыпаў, і сталы іх абярнуў;</verse>
				<verse number="16">і сказаў тым, што прадавалі галубоў: «Забярыце гэта адсюль і не рабіце дом Айца Майго домам гандлю».</verse>
				<verse number="17">І ўзгадалі вучні Ягоныя, што напісана: «Руплівасьць пра дом Твой зьядае Мяне».</verse>
				<verse number="18">Адказалі тады Юдэі і сказалі Яму: «Які знак пакажаш нам, што гэтак робіш?»</verse>
				<verse number="19">Адказаў Ісус і сказаў ім: «Зруйнуйце гэтую бажніцу, і Я ў тры дні адбудую яе».</verse>
				<verse number="20">Сказалі тады Юдэі: «Сорак шэсьць гадоў будавалася бажніца гэтая, а Ты ў тры дні адбудуеш яе?»</verse>
				<verse number="21">А Ён гаварыў пра бажніцу цела Свайго.</verse>
				<verse number="22">Калі ж Ён уваскрос з мёртвых, узгадалі вучні Ягоныя, што Ён казаў гэтае, і паверылі Пісаньню і словам, якія сказаў Ісус.</verse>
				<verse number="23">Калі ж Ён быў у Ерусаліме на Пасху ў сьвяты, многія паверылі ў імя Яго, бачачы знакі, якія Ён чыніў.</verse>
				<verse number="24">Але Сам Ісус не даверыўся ім, бо ведаў усіх</verse>
				<verse number="25">і ня меў патрэбы, каб хто сьведчыў пра чалавека, бо Ён ведаў, што было ў чалавеку.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">Быў жа сярод фарысэяў чалавек на імя Нікадэм, начальнік юдэйскі.</verse>
				<verse number="2">Ён прыйшоў да Ісуса ўначы і сказаў Яму: «Раббі! Мы ведаем, што Ты Настаўнік, Які прыйшоў ад Бога, бо ніхто ня можа рабіць такіх знакаў, якія Ты робіш, калі б ня быў з ім Бог».</verse>
				<verse number="3">Адказаў яму Ісус і сказаў: «Сапраўды, сапраўды кажу табе: Калі хто не народзіцца звыш, ня можа ўбачыць Валадарства Божага».</verse>
				<verse number="4">Кажа Яму Нікадэм: «Як можа чалавек нарадзіцца, калі ён стары? Няўжо ж ён другі раз можа ўвайсьці ў чэрава маці сваёй і нарадзіцца?»</verse>
				<verse number="5">Адказаў Ісус: «Сапраўды, сапраўды кажу табе: Калі хто не народзіцца з вады і Духа, ня можа ўвайсьці ў Валадарства Божае.</verse>
				<verse number="6">Народжанае з цела ёсьць цела, а народжанае з Духа ёсьць дух.</verse>
				<verse number="7">Не зьдзіўляйся, што Я сказаў табе: Трэба вам нарадзіцца звыш.</verse>
				<verse number="8">Дух дыхае, дзе хоча, і голас Яго чуеш, але ня ведаеш, адкуль прыходзіць і куды адыходзіць; гэтак і ўсякі, народжаны з Духа».</verse>
				<verse number="9">Адказаў Нікадэм і сказаў Яму: «Як гэта можа стацца?»</verse>
				<verse number="10">Адказаў Ісус і сказаў яму: «Ты — настаўнік Ізраіля, і гэтага ня ведаеш?</verse>
				<verse number="11">Сапраўды, сапраўды кажу табе: Мы гаворым пра тое, што ведаем, і сьведчым пра тое, што бачылі, і вы сьведчаньня Нашага не прыймаеце.</verse>
				<verse number="12">Калі Я сказаў вам пра зямное, і ня верыце, як паверыце, калі буду гаварыць пра нябеснае?</verse>
				<verse number="13">І ніхто не ўзыйшоў у неба, толькі Сын Чалавечы, Які ў небе, Які з неба зыйшоў.</verse>
				<verse number="14">І, як Майсей падняў зьмея ў пустыні, так мусіць быць падняты Сын Чалавечы,</verse>
				<verse number="15">каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыцьцё вечнае.</verse>
				<verse number="16">Бо так палюбіў Бог сьвет, што Сына Свайго Адзінароднага аддаў, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыцьцё вечнае.</verse>
				<verse number="17">Бо не паслаў Бог Сына Свайго ў сьвет, каб судзіць сьвет, але каб сьвет быў збаўлены праз Яго.</verse>
				<verse number="18">Хто верыць у Яго, ня судзіцца, а хто ня верыць, той ужо асуджаны, бо не паверыў у імя Адзінароднага Сына Божага.</verse>
				<verse number="19">Суд жа такі, што Сьвятло прыйшло ў сьвет, але людзі палюбілі цемру больш за сьвятло, бо ўчынкі іх былі злыя.</verse>
				<verse number="20">Бо кожны, хто робіць благое, ненавідзіць сьвятло і не ідзе да сьвятла, каб не былі дакараныя ўчынкі ягоныя.</verse>
				<verse number="21">А хто чыніць праўду, ідзе да сьвятла, каб відочнымі былі ўчынкі ягоныя, бо яны ў Богу ўчынены».</verse>
				<verse number="22">Пасьля гэтага прыйшоў Ісус і вучні Ягоныя ў зямлю Юдэйскую, і там быў з імі, і хрысьціў.</verse>
				<verse number="23">Ян жа таксама хрысьціў у Эноне, недалёка ад Салему, бо вады там было шмат, і прыходзілі туды, і хрысьціліся,</verse>
				<verse number="24">бо Ян яшчэ ня быў кінуты ў вязьніцу.</verse>
				<verse number="25">І сталася спрэчка ў Янавых вучняў з Юдэямі пра ачышчэньне.</verse>
				<verse number="26">І прыйшлі да Яна, і сказалі яму: «Раббі! Той, Які быў з табою за Ярданам, пра Якога ты сьведчыў, вось, Ён хрысьціць, і ўсе ідуць да Яго».</verse>
				<verse number="27">Адказаў Ян і сказаў: «Ня можа чалавек нічога ўзяць, калі яму ня будзе дадзена з неба.</verse>
				<verse number="28">Самі вы сьведкі мне ў тым, што я сказаў: “Я не Хрыстос, але я пасланы перад Ім”.</verse>
				<verse number="29">Хто мае нявесту, той жаніх, а сябра жаніха, які стаіць і слухае яго, радасьцю радуецца дзеля голасу жаніха. Вось гэтая радасьць мая споўнілася.</verse>
				<verse number="30">Яму трэба расьці, а мне — малець».</verse>
				<verse number="31">Хто з вышыні прыходзіць, Той вышэй за ўсіх, а хто з зямлі, той зямны і з зямлі гаворыць. Хто з неба прыходзіць, Той вышэй за ўсіх,</verse>
				<verse number="32">і што бачыў і чуў, пра тое сьведчыць, і ніхто не прыймае сьведчаньня Ягонага.</verse>
				<verse number="33">Хто ж прыняў Яго сьведчаньне, той запячатаў, што Бог праўдзівы.</verse>
				<verse number="34">Бо Той, Каго паслаў Бог, гаворыць словы Божыя, бо ня мераючы дае Бог Духа.</verse>
				<verse number="35">Айцец любіць Сына і ўсё аддаў у руку Яго.</verse>
				<verse number="36">Хто верыць у Сына, мае жыцьцё вечнае, а хто ў Сына ня верыць, ня ўгледзіць жыцьця, але гнеў Божы будзе на ім.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">Калі ж даведаўся Госпад, што пачулі фарысэі, што Ісус больш вучняў здабывае і хрысьціць, чым Ян, —</verse>
				<verse number="2">хоць Сам Ісус не хрысьціў, але вучні Ягоныя, —</verse>
				<verse number="3">пакінуў Юдэю і пайшоў зноў у Галілею.</verse>
				<verse number="4">Мусіў жа Ён праходзіць праз Самарыю.</verse>
				<verse number="5">І вось, прыходзіць Ён у горад Самарыйскі, называны Сыхар, недалёка поля, якое даў Якуб Язэпу, сыну свайму.</verse>
				<verse number="6">Была ж там крыніца Якуба. Дык Ісус, стомлены падарожжам, сеў ля крыніцы. Было каля шостае гадзіны.</verse>
				<verse number="7">Прыходзіць жанчына з Самарыі начэрпаць вады. Гаворыць ёй Ісус: «Дай Мне піць».</verse>
				<verse number="8">Бо вучні Ягоныя адыйшлі ў горад набыць ежы.</verse>
				<verse number="9">Жанчына Самаранка кажа Яму: «Як Ты, Юдэй, просіш піць у мяне, жанчыны Самаранкі?» Бо Юдэі ня маюць зносін з Самаранамі.</verse>
				<verse number="10">Адказаў Ісус і сказаў ёй: «Калі б ты ведала дар Божы і Хто кажа табе: “Дай Мне піць”, то ты прасіла б у Яго, і Ён даў бы табе вады жывое».</verse>
				<verse number="11">Гаворыць Яму жанчына: «Пане! У Цябе і зачарпнуць няма чым, а калодзеж глыбокі. Дык адкуль у Цябе вада жывая?</verse>
				<verse number="12">Няўжо Ты большы за бацьку нашага Якуба, які даў нам гэты калодзеж і сам з яго піў, і сыны ягоныя, і статак ягоны?»</verse>
				<verse number="13">Адказаў Ісус і сказаў ёй: «Усякі, хто п’е гэтую ваду, зноў будзе смагнуць.</verse>
				<verse number="14">Хто ж вып’е ваду, якую Я яму дам, ня будзе смагнуць ніколі, але вада, якую Я дам яму, станецца ў ім крыніцаю вады, якая цячэ ў жыцьцё вечнае».</verse>
				<verse number="15">Гаворыць Яму жанчына: «Пане! Дай мне гэтай вады, каб я ня смагнула і не прыходзіла сюды чэрпаць».</verse>
				<verse number="16">Гаворыць ёй Ісус: «Ідзі, пакліч мужа твайго і прыходзь сюды».</verse>
				<verse number="17">Адказала жанчына і сказала: «Я ня маю мужа». Гаворыць ёй Ісус: «Добра ты сказала, што ня маеш мужа,</verse>
				<verse number="18">бо мела ты пяць мужоў, і той, якога цяпер маеш, ня муж табе. Гэта ты праўдзіва сказала».</verse>
				<verse number="19">Гаворыць Яму жанчына: «Пане! Бачу, што Ты — прарок.</verse>
				<verse number="20">Бацькі нашыя пакланяліся на гэтай гары, а вы кажаце, што ў Ерусаліме месца, дзе павінны пакланяцца».</verse>
				<verse number="21">Гаворыць ёй Ісус: «Жанчына, павер Мне, што прыходзіць час, калі ані на гэтай гары, ані ў Ерусаліме ня будзеце пакланяцца Айцу.</verse>
				<verse number="22">Вы ня ведаеце, каму пакланяецеся; а мы ведаем, Каму пакланяемся, бо збаўленьне ад Юдэяў.</verse>
				<verse number="23">Але прыходзіць час, і ён ужо прыйшоў, калі сапраўдныя паклоньнікі будуць пакланяцца Айцу ў духу і праўдзе, бо гэткіх паклоньнікаў Айцец шукае Сабе.</verse>
				<verse number="24">Бог ёсьць Дух, і тыя, якія пакланяюцца Яму, павінны пакланяцца ў духу і праўдзе».</verse>
				<verse number="25">Гаворыць Яму жанчына: «Ведаю, што прыходзіць Мэсія, называны Хрыстос, і калі Ён прыйдзе, абвесьціць нам усё».</verse>
				<verse number="26">Гаворыць ёй Ісус: «Гэта Я, Які гавару з табою».</verse>
				<verse number="27">У гэты час прыйшлі вучні Ягоныя і зьдзівіліся, што Ён гаварыў з жанчынаю, але ніводзін не сказаў: «Што шукаеш?» ці: «Што гаворыш з ёю?»</verse>
				<verse number="28">Тады жанчына пакінула гляк свой, і адыйшла ў горад, і гаворыць людзям:</verse>
				<verse number="29">«Пайдзіце, пабачце Чалавека, Які сказаў мне ўсё, што я зрабіла. Ці не Хрыстос гэта?»</verse>
				<verse number="30">Яны выйшлі з гораду і пайшлі да Яго.</verse>
				<verse number="31">Тым часам вучні прасілі Яго, кажучы: «Раббі! Еш».</verse>
				<verse number="32">Ён жа сказаў ім: «Я ем ежу, якой вы ня ведаеце».</verse>
				<verse number="33">Тады вучні гаварылі паміж сабою: «Няўжо нехта прынёс Яму есьці?»</verse>
				<verse number="34">Гаворыць ім Ісус: «Мая ежа ў тым, каб выканаць волю Таго, Хто Мяне паслаў, і скончыць справу Яго.</verse>
				<verse number="35">Ці ня кажаце вы, што яшчэ чатыры месяцы, і прыйдзе жніво? Вось, Я кажу вам: Падыміце вочы вашыя і паглядзіце на нівы, як яны пабялелі да жніва.</verse>
				<verse number="36">Хто жне, атрымлівае плату і зьбірае плён дзеля жыцьця вечнага, каб і сейбіт, і жнец разам радаваліся.</verse>
				<verse number="37">Бо ў гэтым спраўджваецца слова: “Адзін сее, а другі жне”.</verse>
				<verse number="38">Я паслаў вас жаць тое, над чым вы не працавалі; іншыя працавалі, а вы прыйшлі на працу іхнюю».</verse>
				<verse number="39">І шмат Самаранаў з гораду таго паверылі ў Яго праз слова жанчыны, якая сьведчыла: «Ён сказаў мне ўсё, што я зрабіла».</verse>
				<verse number="40">І вось, калі прыйшлі да Яго Самаране, то прасілі Яго застацца ў іх, і Ён застаўся там два дні.</verse>
				<verse number="41">І яшчэ больш паверыла праз слова Яго.</verse>
				<verse number="42">А жанчыне гэтай казалі: «Ужо ня дзеля твайго аповеду верым, бо мы самі чулі і даведаліся, што гэта праўдзіва Збаўца сьвету, Хрыстос».</verse>
				<verse number="43">Праз два дні выйшаў Ён адтуль і пайшоў у Галілею.</verse>
				<verse number="44">Бо Сам Ісус сьведчыў, што прарок ня мае пашаны ў сваёй бацькаўшчыне.</verse>
				<verse number="45">Калі ж прыйшоў Ён у Галілею, Галілейцы прынялі Яго, бо бачылі ўсе, што зрабіў у Ерусаліме ў часе сьвята; бо і самі яны хадзілі на сьвята.</verse>
				<verse number="46">І вось Ісус ізноў прыйшоў у Кану Галілейскую, дзе зрабіў з вады віно. І быў у Капэрнауме нейкі ўрадовец, у якога занядужаў сын.</verse>
				<verse number="47">Ён, пачуўшы, што Ісус прыйшоў з Юдэі ў Галілею, прыйшоў да Яго і прасіў Яго прыйсьці і аздаравіць сына ягонага, бо той канаў.</verse>
				<verse number="48">І сказаў яму Ісус: «Вы не паверыце, калі ня ўбачыце знакаў і цудаў».</verse>
				<verse number="49">Урадовец кажа Яму: «Госпадзе! Прыйдзі, пакуль не памёр хлопчык мой».</verse>
				<verse number="50">Кажа яму Ісус: «Ідзі, сын твой жывы!» І паверыў чалавек той словам, якія сказаў яму Ісус, і пайшоў.</verse>
				<verse number="51">І калі ён ужо вяртаўся дадому, перанялі яго слугі ягоныя і паведамілі, кажучы: «Сын твой жывы».</verse>
				<verse number="52">Ён спытаўся ў іх: «А якой гадзіне палягчэла яму?» І сказалі яму: «Учора а сёмай гадзіне гарачка пакінула яго».</verse>
				<verse number="53">Дык даведаўся бацька, што гэта была тая гадзіна, калі Ісус сказаў яму: «Сын твой жывы». І паверыў ён сам і ўвесь дом ягоны.</verse>
				<verse number="54">Гэта ўжо другі знак учыніў Ісус, вярнуўшыся з Юдэі ў Галілею.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">Пасьля гэтага было сьвята юдэйскае, і ўзыйшоў Ісус у Ерусалім.</verse>
				<verse number="2">Ёсьць жа ў Ерусаліме ля Авечае брамы сажалка, якая завецца па-гебрайску Бэтэзда і якая мае пяць прысенкаў.</verse>
				<verse number="3">У іх ляжала вялікае мноства нядужых, сьляпых, кульгавых, ссохшых, якія чакалі руху вады;</verse>
				<verse number="4">бо анёл Госпадаў у пэўны час зыходзіў у сажалку і каламуціў ваду; і хто першы ўваходзіў у яе пасьля ўскаламучаньня вады, той ставаўся здаровым, на што б ні хварэў.</verse>
				<verse number="5">І быў тут нейкі чалавек, які меў нядужасьць трыццаць восем гадоў.</verse>
				<verse number="6">Ісус убачыў яго, што ён ляжаў, і, даведаўшыся, што ён ляжыць ужо доўгі час, кажа яму: «Ці хочаш стацца здаровым?»</verse>
				<verse number="7">Нядужы адказаў Яму: «Пане, я ня маю чалавека, які спусьціў бы мяне ў сажалку, калі ўскаламуціцца вада; калі ж сам прыходжу, другі ўжо зыходзіць раней за мяне».</verse>
				<verse number="8">Кажа яму Ісус: «Устань, вазьмі ложак твой і хадзі».</verse>
				<verse number="9">І адразу стаўся здаровым той чалавек, і ўзяў ложак свой, і пайшоў. Была ж субота ў той дзень.</verse>
				<verse number="10">Дзеля гэтага Юдэі казалі аздароўленаму: «Сёньня субота, ня можна табе браць ложак».</verse>
				<verse number="11">Ён адказаў ім: «Той, Які мяне зрабіў здаровым, Ён мне сказаў: “Вазьмі ложак твой і хадзі”».</verse>
				<verse number="12">Тады спыталіся ў яго: «Хто Той Чалавек, Які сказаў табе: “Вазьмі ложак твой і хадзі?”»</verse>
				<verse number="13">Аздароўлены ж ня ведаў, хто Ён, бо Ісус зьнік у натоўпе, які быў у тым месцы.</verse>
				<verse number="14">Пасьля гэтага Ісус знаходзіць яго ў сьвятыні і кажа яму: «Вось, ты стаўся здаровым, не грашы больш, каб ня сталася з табою нешта горшае».</verse>
				<verse number="15">Чалавек гэты пайшоў і абвясьціў Юдэям, што гэта Ісус аздаравіў яго.</verse>
				<verse number="16">І дзеля гэтага пачалі Юдэі перасьледаваць Ісуса, і шукалі, каб забіць Яго, бо Ён учыніў гэткае ў суботу.</verse>
				<verse number="17">Ісус жа адказваў ім: «Айцец Мой дагэтуль робіць, і Я раблю».</verse>
				<verse number="18">Дзеля гэтага Юдэі яшчэ больш шукалі, каб забіць Яго, бо Ён ня толькі парушаў суботу, але і Айцом Сваім называў Бога, робячы Сябе роўным Богу.</verse>
				<verse number="19">Тады адказваў Ісус і сказаў ім: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: Сын нічога ня можа рабіць Сам ад Сябе, калі ня бачыць Айца, Які робіць, бо што Ён робіць, тое і Сын робіць таксама.</verse>
				<verse number="20">Бо Айцец любіць Сына і паказвае Яму ўсё, што Сам робіць, і большыя за гэтыя пакажа Яму справы, ажно вы зьдзівіцеся.</verse>
				<verse number="21">Бо як Айцец уваскрашае мёртвых і ажыўляе, так і Сын ажыўляе, каго хоча.</verse>
				<verse number="22">Бо Айцец і ня судзіць нікога, але ўвесь суд аддаў Сыну,</verse>
				<verse number="23">каб усе шанавалі Сына, як шануюць Айца. Хто не шануе Сына, не шануе і Айца, Які паслаў Яго.</verse>
				<verse number="24">Сапраўды, сапраўды кажу вам: Хто слухае слова Маё і верыць у Таго, Хто паслаў Мяне, мае жыцьцё вечнае і на суд не ідзе, але перайшоў ад сьмерці ў жыцьцё.</verse>
				<verse number="25">Сапраўды, сапраўды кажу вам: Прыходзіць гадзіна, і яна ўжо прыйшла, калі мёртвыя пачуюць голас Сына Божага і, пачуўшы, ажывуць.</verse>
				<verse number="26">Бо як Айцец мае жыцьцё ў Сабе, так і Сыну даў жыцьцё мець у Сабе.</verse>
				<verse number="27">І даў Яму ўладу чыніць суд, бо Ён ёсьць Сын Чалавечы.</verse>
				<verse number="28">Не зьдзіўляйцеся гэтаму: бо прыходзіць гадзіна, калі ўсе, што ў магілах, пачуюць голас Ягоны,</verse>
				<verse number="29">і выйдуць тыя, што чынілі добрае, на ўваскрашэньне жыцьця, а тыя, што чынілі благое, — на ўваскрашэньне суду.</verse>
				<verse number="30">Я нічога не магу рабіць Сам ад Сябе. Як чую, так і суджу, і суд Мой праведны, бо Я не шукаю Маёй волі, але волі Айца, Які паслаў Мяне.</verse>
				<verse number="31">Калі Я сьведчу Сам пра Сябе, сьведчаньне Маё ня ёсьць праўдзівае.</verse>
				<verse number="32">Ёсьць Другі, Які сьведчыць пра Мяне, і Я ведаю, што праўдзівае тое сьведчаньне, якім Ён сьведчыць пра Мяне.</verse>
				<verse number="33">Вы пасылалі да Яна, і ён засьведчыў пра праўду.</verse>
				<verse number="34">Але Я не ад чалавека прыймаю сьведчаньне, але кажу гэта, каб вы былі збаўленыя.</verse>
				<verse number="35">Ён быў сьвечкай, якая гарэла і сьвяціла, а вы хацелі часіну радавацца пры сьвятле ягоным.</verse>
				<verse number="36">Я ж маю сьведчаньне, большае за Янава, бо справы, якія Айцец даў Мне скончыць, самыя гэтыя справы, якія Я раблю, сьведчаць пра Мяне, бо Айцец паслаў Мяне,</verse>
				<verse number="37">і Айцец, Які паслаў Мяне, Сам засьведчыў пра Мяне. Але вы ані голасу Яго ніколі ня чулі, ані аблічча Яго ня бачылі,</verse>
				<verse number="38">і ня маеце слова Ягонага, якое ў вас было б, бо ня верыце Таму, Каго Ён паслаў.</verse>
				<verse number="39">Дасьледуйце Пісаньні, бо вы думаеце праз іх мець жыцьцё вечнае, і яны сьведчаць пра Мяне.</verse>
				<verse number="40">Але вы ня хочаце прыйсьці да Мяне, каб мець жыцьцё.</verse>
				<verse number="41">Славы ад людзей не прыймаю,</verse>
				<verse number="42">але ведаю вас, што любові да Бога ня маеце ў сабе.</verse>
				<verse number="43">Я прыйшоў у імя Айца Майго, і вы не прыймаеце Мяне, а калі другі прыйдзе ў сваё імя, таго прыймеце.</verse>
				<verse number="44">Як вы можаце верыць, калі прыймаеце славу адзін ад аднаго, а славы, якая ад адзінага Бога, не шукаеце.</verse>
				<verse number="45">Ня думайце, што Я буду вінаваціць вас перад Айцом; ёсьць на вас абвінавальнік Майсей, на якога вы спадзеяцёся.</verse>
				<verse number="46">Бо, калі б вы верылі Майсею, то верылі б і Мне, бо ён пісаў пра Мяне.</verse>
				<verse number="47">Калі ж ягоным пісаньням ня верыце, як Маім словам паверыце?»</verse>
			</chapter>
			<chapter number="6">
				<verse number="1">Пасьля гэтага адыйшоў Ісус на другі бок мора Галілейскага, значыцца, Тыбэрыядзкага.</verse>
				<verse number="2">І ішоў за Ім шматлікі натоўп, бо бачылі знакі, якія Ён учыняў адносна нядужых.</verse>
				<verse number="3">І ўзыйшоў Ісус на гару, і там сядзеў з вучнямі Сваімі.</verse>
				<verse number="4">А была блізка Пасха, сьвята юдэйскае.</verse>
				<verse number="5">Тады Ісус, падняўшы вочы і ўгледзеўшы, што вялікі натоўп ідзе да Яго, кажа Філіпу: «Дзе мы купім хлеба, каб яны пад’елі?»</verse>
				<verse number="6">Казаў жа Ён гэта, спакушаючы яго, бо Сам ведаў, што меўся зрабіць.</verse>
				<verse number="7">Адказаў Яму Філіп: «Ім на дзьвесьці дынараў ня хопіць хлеба, каб кожны з іх атрымаў хоць нешта».</verse>
				<verse number="8">Кажа Яму адзін з вучняў Ягоных, Андрэй, брат Сымона Пятра:</verse>
				<verse number="9">«Тут ёсьць адзін хлопчык, які мае пяць хлябоў ячменных і дзьве рыбы; але што гэта для такога мноства?»</verse>
				<verse number="10">Ісус сказаў: «Скажыце людзям узьлегчы». Было ж на тым месцы шмат травы. Тады ўзьлеглі мужчыны лікам каля пяці тысячаў.</verse>
				<verse number="11">І ўзяў Ісус хлябы, і, падзякаваўшы, раздаў вучням, а вучні — тым, якія ўзьляглі, падобным чынам і рыбы, колькі хто хацеў.</verse>
				<verse number="12">Калі ж яны насыціліся, Ён кажа вучням Сваім: «Зьбярыце кавалкі, якія засталіся, каб нічога не прапала».</verse>
				<verse number="13">Тады сабралі і напоўнілі дванаццаць кашоў кавалкамі ад пяці ячменных хлябоў, што засталіся ў тых, якія елі.</verse>
				<verse number="14">Людзі ж, убачыўшы знак, які ўчыніў Ісус, казалі: «Гэта сапраўды Прарок, Які прыходзіць у сьвет».</verse>
				<verse number="15">Ісус жа, даведаўшыся, што яны маюць прыйсьці і ўзяць Яго, каб зрабіць Яго валадаром, ізноў адыйшоў на гару адзін.</verse>
				<verse number="16">Калі надыйшоў вечар, вучні Ягоныя зыйшлі да мора</verse>
				<verse number="17">і, увайшоўшы ў човен, паплылі на другі бок мора ў Капэрнаум. І было ўжо цёмна, і Ісус не прыйшоў да іх.</verse>
				<verse number="18">А мора хвалявалася, бо дзьмуў моцны вецер.</verse>
				<verse number="19">Праплыўшы каля дваццаці ці трыццаці стадыяў, яны бачаць Ісуса, Які ідзе па моры і ўжо недалёка ад чаўна, і спалохаліся.</verse>
				<verse number="20">Ён жа кажа ім: «Гэта Я, ня бойцеся!»</verse>
				<verse number="21">Яны хацелі ўзяць Яго ў човен, і адразу човен прыстаў да берагу, да якога плылі.</verse>
				<verse number="22">На заўтра натоўп, які стаяў на другім баку мора, убачыў, што там не было другога чаўна, апрача аднаго, у які ўвайшлі вучні Ягоныя, і што Ісус не ўваходзіў у човен з вучнямі Сваімі, але адплылі адны вучні Ягоныя.</verse>
				<verse number="23">Другія ж чаўны прыплылі з Тыбэрыяды, паблізу ад таго месца, дзе елі хлеб, за які дзякаваў Госпад.</verse>
				<verse number="24">Калі натоўп убачыў, што там няма ані Ісуса, ані вучняў Ягоных, дык увайшлі ў чаўны і прыплылі ў Капэрнаум, шукаючы Ісуса.</verse>
				<verse number="25">І, знайшоўшы Яго на другім баку мора, сказалі Яму: «Раббі, калі Ты сюды прыйшоў?»</verse>
				<verse number="26">Адказаў ім Ісус і сказаў: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: вы шукаеце Мяне не таму, што бачылі знак, але таму, што елі хлеб і наеліся.</verse>
				<verse number="27">Працуйце ж не дзеля ежы, што зьнішчаецца, але дзеля ежы, якая застаецца ў жыцьцё вечнае, якое дасьць вам Сын Чалавечы, бо на Ім паставіў пячатку Айцец Бог».</verse>
				<verse number="28">Тады сказалі Яму: «Што нам рабіць, каб рабіць справы Божыя?»</verse>
				<verse number="29">Адказаў Ісус і сказаў ім: «Гэта ёсьць справа Божая, каб вы верылі ў Таго, Каго Ён паслаў».</verse>
				<verse number="30">Тады яны сказалі Яму: «Які тады зробіш знак, каб мы ўбачылі і паверылі Табе? Што ўчыніш?</verse>
				<verse number="31">Бацькі нашыя елі манну ў пустыні, як напісана: “Хлеб з неба даў ім есьці”».</verse>
				<verse number="32">Сказаў тады ім Ісус: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: не Майсей даў вам хлеб з неба, але Айцец Мой дае вам праўдзівы хлеб з неба,</verse>
				<verse number="33">бо хлеб Божы ёсьць Той, Які зыходзіць з неба і дае жыцьцё сьвету».</verse>
				<verse number="34">Тады сказалі Яму: «Госпадзе! Давай нам заўсёды такі хлеб».</verse>
				<verse number="35">Ісус жа сказаў ім: «Я ёсьць хлеб жыцьця. Хто прыходзіць да Мяне, ня будзе галодны, і хто верыць у Мяне, ня будзе смагнуць ніколі.</verse>
				<verse number="36">Але Я сказаў вам, што вы бачылі Мяне, і ня верыце.</verse>
				<verse number="37">Усё, што дае Мне Айцец, да Мяне прыйдзе, і таго, хто прыходзіць да Мяне, ня выганю прэч,</verse>
				<verse number="38">бо Я зыйшоў з неба не дзеля таго, каб чыніць Маю волю, але волю Таго, Хто паслаў Мяне.</verse>
				<verse number="39">А гэта ёсьць воля Айца, Які паслаў Мяне, каб з таго, што Ён Мне даў, нічога не загубіць, але ўваскрасіць усё ў апошні дзень.</verse>
				<verse number="40">Гэта ж ёсьць воля Таго, Хто паслаў Мяне, каб кожны, хто бачыць Сына і верыць у Яго, меў жыцьцё вечнае, і Я ўваскрашу Яго ў апошні дзень».</verse>
				<verse number="41">Тады Юдэі пачалі наракаць на Яго, бо Ён сказаў: «Я ёсьць хлеб, які з неба зыйшоў»,</verse>
				<verse number="42">і гаварылі: «Ці ж Ён не Ісус, сын Язэпаў, бацьку і маці Якога мы ведаем? Як жа Ён кажа: “Я зыйшоў з неба”?»</verse>
				<verse number="43">Тады адказаў Ісус і сказаў ім: «Не наракайце між сабою.</verse>
				<verse number="44">Ніхто ня можа прыйсьці да Мяне, калі Айцец, Які паслаў Мяне, не прыцягне яго, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень.</verse>
				<verse number="45">Напісана ў Прарокаў: “І будуць усе навучаны Богам”. Дык кожны, хто пачуў ад Айца і навучыўся, прыходзіць да Мяне.</verse>
				<verse number="46">Не таму, што нехта бачыў Айца, акрамя Таго, Які ў Бога, Ён бачыў Айца.</verse>
				<verse number="47">Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто верыць у Мяне, мае жыцьцё вечнае.</verse>
				<verse number="48">Я — хлеб жыцьця.</verse>
				<verse number="49">Бацькі вашыя елі манну ў пустыні і паўміралі.</verse>
				<verse number="50">Хлеб жа, які з неба зыходзіць, такі, што той, хто будзе есьці яго, не памрэ.</verse>
				<verse number="51">Я — хлеб жывы, які з неба зыйшоў. Хто будзе есьці хлеб гэты, жыць будзе на вякі. Хлеб жа, які Я дам, ёсьць Цела Маё, якое Я аддам за жыцьцё сьвету».</verse>
				<verse number="52">І спрачаліся між сабою Юдэі, кажучы: «Як Ён можа даць нам есьці Цела Сваё?»</verse>
				<verse number="53">Тады сказаў ім Ісус: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі ня будзеце есьці Цела Сына Чалавечага і піць Кроў Ягоную, ня будзеце мець жыцьця ў сабе.</verse>
				<verse number="54">Хто есьць Цела Маё і п’е Кроў Маю, мае жыцьцё вечнае, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень.</verse>
				<verse number="55">Бо Цела Маё сапраўды ёсьць ежа, і Кроў Мая сапраўды ёсьць пітво.</verse>
				<verse number="56">Хто есьць Цела Маё і п’е Кроў Маю, у-ва Мне ёсьць, і Я ў ім.</verse>
				<verse number="57">Як паслаў Мяне жывы Айцец, і Я жыву праз Айца, так і той, хто есьць Мяне, жыць будзе праз Мяне.</verse>
				<verse number="58">Гэта і ёсьць хлеб, які з неба зыйшоў. Ня так, як бацькі вашыя елі манну і паўміралі. Хто есьць гэты хлеб, жыць будзе на вякі».</verse>
				<verse number="59">Гэта гаварыў Ён у сынагозе, навучаючы ў Капэрнауме.</verse>
				<verse number="60">Многія з вучняў Ягоных, якія чулі гэта, казалі: «Жорсткае гэта слова. Хто можа слухаць яго?»</verse>
				<verse number="61">Ісус жа, ведаючы ў Сабе, што вучні Ягоныя наракаюць адносна гэтага, сказаў ім: «Ці гэта вас згаршае?</verse>
				<verse number="62">А калі ўбачыце Сына Чалавечага, Які ўзыходзіць туды, дзе быў раней?</verse>
				<verse number="63">Дух ажыўляе, а цела не прыносіць аніякай карысьці. Словы, якія Я вам кажу, ёсьць дух і жыцьцё.</verse>
				<verse number="64">Але ёсьць некаторыя сярод вас, што ня вераць». Бо Ісус ад пачатку ведаў, што ёсьць тыя, што ня вераць, і хто выдасьць Яго.</verse>
				<verse number="65">І сказаў: «Дзеля гэтага і сказаў Я вам, што ніхто ня можа прыйсьці да Мяне, калі яму ня будзе дадзена Айцом Маім».</verse>
				<verse number="66">З таго часу многія з вучняў Ягоных пайшлі назад і ўжо не хадзілі з Ім.</verse>
				<verse number="67">Тады Ісус сказаў Дванаццаці: «Ці ня хочаце і вы зыйсьці?»</verse>
				<verse number="68">Адказаў тады Яму Сымон Пётар: «Госпадзе! Да каго нам ісьці? Ты маеш словы жыцьця вечнага.</verse>
				<verse number="69">І мы паверылі, і пазналі, што Ты — Хрыстос, Сын Бога Жывога».</verse>
				<verse number="70">Адказаў ім Ісус: «Ці ня вас дванаццаць Я выбраў? Але адзін з вас — д’ябал».</verse>
				<verse number="71">Гаварыў жа Ён пра Юду Сымонавага Іскарыёта, бо той меўся выдаць Яго, хоць быў адзін з Дванаццаці.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="7">
				<verse number="1">І хадзіў Ісус пасьля гэтага па Галілеі, бо не хацеў хадзіць па Юдэі, таму што Юдэі шукалі забіць Яго.</verse>
				<verse number="2">Было ж блізка сьвята юдэйскае Намётаў.</verse>
				<verse number="3">Тады браты Ягоныя сказалі Яму: «Выйдзі адсюль і пайдзі ў Юдэю, каб і вучні Твае бачылі справы Твае, якія Ты робіш.</verse>
				<verse number="4">Бо ніхто нічога таемна ня робіць, і сам імкнецца быць вядомым. Калі робіш гэткае, зьяві Сябе сьвету».</verse>
				<verse number="5">Бо і браты Ягоныя таксама ня верылі ў Яго.</verse>
				<verse number="6">Ісус жа кажа ім: «Час Мой яшчэ не прыйшоў, а для вас заўсёды час.</verse>
				<verse number="7">Вас сьвет ня можа ненавідзець, а Мяне ненавідзіць, бо Я сьведчу пра яго, што справы ягоныя злыя.</verse>
				<verse number="8">Вы ідзіце на гэтае сьвята, а Я яшчэ не пайду на гэтае сьвята, бо час Мой яшчэ ня споўніўся».</verse>
				<verse number="9">Сказаўшы ім гэта, застаўся ў Галілеі.</verse>
				<verse number="10">Калі ж пайшлі браты Ягоныя, тады і Ён пайшоў на сьвята, ня яўна, але як быццам таемна.</verse>
				<verse number="11">А Юдэі шукалі Яго на сьвяце і гаварылі: «Дзе Ён?»</verse>
				<verse number="12">І шмат размоваў было адносна Яго ў натоўпах: адны казалі, што Ён добры, а другія казалі: «Не, бо Ён падманвае грамаду».</verse>
				<verse number="13">Аднак ніхто не гаварыў адносна Яго яўна дзеля страху перад Юдэямі.</verse>
				<verse number="14">Але ў палове сьвята Ісус увайшоў у сьвятыню і навучаў.</verse>
				<verse number="15">І зьдзіўляліся Юдэі, кажучы: «Як Ён ведае Пісаньні, не вучыўшыся?»</verse>
				<verse number="16">Адказаў ім Ісус і сказаў: «Маё вучэньне не Маё, але Таго, Хто паслаў Мяне.</verse>
				<verse number="17">Калі хто хоча выконваць волю Яго, той зразумее адносна вучэньня гэтага, ці ад Бога яно, ці Я ад Сябе гавару.</verse>
				<verse number="18">Хто гаворыць сам ад сябе, той шукае сваёй славы, а Хто шукае славы Таго, Хто паслаў Яго, Той праўдзівы, і няма ў Ім няправеднасьці.</verse>
				<verse number="19">Ці ня даў вам Майсей Закону? І ніхто з вас не выконвае Закон. За што шукаеце забіць Мяне?»</verse>
				<verse number="20">Натоўп адказаў і сказаў: «Дэмана Ты маеш. Хто шукае забіць Цябе?»</verse>
				<verse number="21">Адказаў Ісус і сказаў ім: «Адну справу Я зрабіў, і вы ўсе зьдзіўляецеся.</verse>
				<verse number="22">Майсей даў вам абразаньне; хоць яно і не ад Майсея, але ад бацькоў, і ў суботу вы абразаеце чалавека.</verse>
				<verse number="23">Калі ў суботу абразаецца чалавек, каб ня быў парушаны закон Майсееў, чаму ж вы незадаволеныя Мною, што Я ўсяго чалавека зрабіў здаровым у суботу?</verse>
				<verse number="24">Не судзіце па зьнешнасьці, але судзіце судом справядлівым».</verse>
				<verse number="25">Казалі тады некаторыя з Ерусалімцаў: «Ці ж гэта ня Той, Якога шукаюць, каб забіць?</verse>
				<verse number="26">І вось Ён яўна гаворыць, і нічога ня кажуць Яму. Ці не пераканаліся начальнікі, што Ён сапраўды Хрыстос?</verse>
				<verse number="27">Але мы ведаем Яго, адкуль Ён. Калі ж прыйдзе Хрыстос, ніхто ня будзе ведаць, адкуль Ён».</verse>
				<verse number="28">Усклікнуў тады Ісус у сьвятыні, навучаючы і кажучы: «І Мяне ведаеце, і ведаеце адкуль Я, і Я прыйшоў ня Сам ад Сябе, але праўдзівы Той, Які паслаў Мяне, Якога вы ня ведаеце.</verse>
				<verse number="29">А Я ведаю Яго, бо Я ад Яго, і Ён Мяне паслаў».</verse>
				<verse number="30">І шукалі, каб схапіць Яго, і ніхто не ўзлажыў на Яго рукі, бо яшчэ не прыйшла гадзіна Ягоная.</verse>
				<verse number="31">Многія ж з натоўпу паверылі ў Яго і казалі: «Хрыстос, калі прыйдзе, няўжо ўчыніць больш знакаў, чымсьці Гэты ўчыніў?»</verse>
				<verse number="32">Пачулі фарысэі натоўп, які гэтак гаварыў адносна Яго; і паслалі фарысэі і першасьвятары паслугачоў, каб схапілі Яго.</verse>
				<verse number="33">Ісус жа сказаў ім: «Яшчэ трохі часу Я буду з вамі, і пайду да Таго, Які паслаў Мяне.</verse>
				<verse number="34">Будзеце шукаць Мяне і ня знойдзеце, і дзе Я буду, вы ня можаце прыйсьці».</verse>
				<verse number="35">Гаварылі тады Юдэі між сабою: «Куды Ён мае ісьці, што мы ня знойдзем Яго? Ці ня мае Ён ісьці да грэцкага расьцярушаньня і навучаць Грэкаў?</verse>
				<verse number="36">Што мае значыць гэтае слова, якое Ён сказаў: “Будзеце шукаць Мяне і ня знойдзеце, і дзе Я буду, вы ня можаце прыйсьці”? »</verse>
				<verse number="37">А ў апошні вялікі дзень сьвята Ісус стаяў і ўсклікнуў, кажучы: «Калі хто смагне, няхай прыйдзе да Мяне і п’е.</verse>
				<verse number="38">Хто верыць у Мяне, як сказана ў Пісаньні, у таго з жывата пацякуць рэкі вады жывое».</verse>
				<verse number="39">Гэта сказаў Ён пра Духа, Якога меліся прыняць тыя, якія вераць у Яго, бо не было яшчэ Духа Сьвятога, бо ня быў яшчэ Ісус праслаўлены.</verse>
				<verse number="40">Многія з натоўпу, пачуўшы гэта слова, казалі: «Ён, сапраўды, — прарок».</verse>
				<verse number="41">Другія казалі: «Ён — Хрыстос». А іншыя казалі: «Хіба з Галілеі прыйдзе Хрыстос?</verse>
				<verse number="42">Ці ж не сказана ў Пісаньні, што з насеньня Давідавага і з Бэтлеему, мястэчка, адкуль быў Давід, прыйдзе Хрыстос?»</verse>
				<verse number="43">І стаўся дзеля Яго падзел у натоўпе.</verse>
				<verse number="44">Некаторыя ж з іх хацелі схапіць Яго, але ніхто не ўзлажыў на Яго рукі.</verse>
				<verse number="45">Тады вярнуліся паслугачы да першасьвятароў і фарысэяў, і тыя сказалі ім: «Чаму вы не прывялі Яго?»</verse>
				<verse number="46">Паслугачы адказалі: «Ніколі чалавек не гаварыў так, як Гэты Чалавек».</verse>
				<verse number="47">Фарысэі тады адказалі ім: «Няўжо і вы падманутыя?</verse>
				<verse number="48">Ці паверыў у Яго хто з начальнікаў ці з фарысэяў?</verse>
				<verse number="49">Але гэты натоўп, які ня ведае Закону, ён пракляты».</verse>
				<verse number="50">Кажа ім Нікадэм, адзін з іх, які прыходзіў да Яго ўначы:</verse>
				<verse number="51">«Няўжо судзіць наш Закон чалавека, ня выслухаўшы яго спачатку і не даведаўшыся, што ён робіць?»</verse>
				<verse number="52">Адказалі і сказалі яму: «Няўжо і ты з Галілеі? Дасьледуй і пабач, што з Галілеі прарок не паўставаў».</verse>
				<verse number="53">І пайшоў кожны ў дом свой.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="8">
				<verse number="1">Ісус жа пайшоў па гару Аліўную.</verse>
				<verse number="2">Нараніцы Ён ізноў прыйшоў у сьвятыню, і ўвесь народ ішоў да Яго. І сеўшы, Ён вучыў іх.</verse>
				<verse number="3">Тут кніжнікі і фарысэі прыводзяць да Яго жанчыну, злоўленую на чужалостве, і, паставіўшы яе пасярэдзіне,</verse>
				<verse number="4">кажуць Яму: «Настаўнік, гэтая жанчына злоўленая на чужалостве.</verse>
				<verse number="5">Майсей жа ў Законе загадаў нам гэткіх каменаваць. А Ты што скажаш?»</verse>
				<verse number="6">Казалі ж яны гэта, спакушаючы Яго, каб мець у чым абвінаваціць Яго. А Ісус, нізка нахіліўшыся, пісаў пальцам на зямлі.</verse>
				<verse number="7">Калі ж яны працягвалі пытацца ў Яго, Ён, выпрастаўшыся, сказаў ім: «Хто з вас бязгрэшны, няхай першы кіне камень у яе».</verse>
				<verse number="8">І, зноў нізка нахіліўшыся, пісаў на зямлі.</verse>
				<verse number="9">Яны ж, пачуўшы гэтае і дакараныя сумленьнем, павыходзілі адзін за адным, пачаўшы ад старшыняў, аж да апошніх. І застаўся адзін Ісус і жанчына, што стаяла пасярэдзіне.</verse>
				<verse number="10">Ісус выпрастаўся, і, ня бачачы нікога, акрамя жанчыны, сказаў ёй: «Жанчына! Дзе тыя, хто абвінавачваў цябе? Ніхто не асудзіў цябе?»</verse>
				<verse number="11">Яна сказала: «Ніхто, Госпадзе!» Ісус жа сказаў ёй: «І Я не асуджаю цябе; ідзі і больш не грашы».</verse>
				<verse number="12">Тады ізноў сказаў Ісус да іх, кажучы: «Я — сьвятло сьвету. Хто ідзе за Мною, той ня будзе хадзіць у цемры, але будзе мець сьвятло жыцьця».</verse>
				<verse number="13">Тады фарысэі сказалі Яму: «Ты Сам пра Сябе сьведчыш, непраўдзівае сьведчаньне Тваё».</verse>
				<verse number="14">Адказаў Ісус і сказаў ім: «Калі Я і Сам пра Сябе сьведчу, праўдзівае сьведчаньне Маё, бо Я ведаю, адкуль прыйшоў і куды іду; а вы ня ведаеце, адкуль Я прыходжу і куды іду.</verse>
				<verse number="15">Вы судзіце паводле цела; Я не суджу нікога.</verse>
				<verse number="16">А калі Я і суджу, суд Мой праўдзівы, бо Я не адзін, але Я і Айцец, Які паслаў Мяне.</verse>
				<verse number="17">І ў Законе вашым напісана, што сьведчаньне двух чалавек праўдзівае.</verse>
				<verse number="18">Я Сам сьведчу пра Сябе, і сьведчыць пра Мяне Айцец, Які паслаў Мяне».</verse>
				<verse number="19">Тады сказалі Яму: «Дзе Айцец Твой?» Адказаў Ісус: «Вы ня ведаеце ані Мяне, ані Айца Майго. Калі б вы ведалі Мяне, ведалі б і Айца Майго».</verse>
				<verse number="20">Гэтыя словы гаварыў Ісус ля скарбніцы, калі навучаў у сьвятыні; і ніхто не схапіў Яго, бо яшчэ не прыйшла гадзіна Ягоная.</verse>
				<verse number="21">Зноў жа сказаў ім Ісус: «Я іду, і будзеце шукаць Мяне; і паўміраеце ў грэху вашым. Куды Я іду, вы прыйсьці ня можаце».</verse>
				<verse number="22">Юдэі ж казалі: «Ці не заб’е Ён Сябе Сам, бо кажа: “Куды Я іду, вы ня можаце прыйсьці”?»</verse>
				<verse number="23">І сказаў Ён ім: «Вы — з нізу, а Я — з вышыні; вы — з гэтага сьвету, Я — ня з гэтага сьвету.</verse>
				<verse number="24">Таму сказаў Я вам, што вы паўміраеце ў грахах вашых; бо калі не паверыце, што Я гэта, паўміраеце ў грахах вашых».</verse>
				<verse number="25">Тады яны сказалі Яму: «Хто ж Ты?» І сказаў ім Ісус: «Адпачатны, як і кажу вам.</verse>
				<verse number="26">Шмат маю казаць пра вас і судзіць, але Той, Які паслаў Мяне, праўдзівы, і што Я чуў ад Яго, тое і кажу сьвету».</verse>
				<verse number="27">Яны не зразумелі, што Ён казаў ім пра Айца.</verse>
				<verse number="28">Тады сказаў ім Ісус: «Калі падымеце Сына Чалавечага, тады даведаецеся, што гэта Я і што нічога ня раблю ад Сябе, але як навучыў Мяне Айцец Мой, так і кажу.</verse>
				<verse number="29">І Той, Які паслаў Мяне, разам са Мною. Айцец не пакінуў Мяне аднаго, бо Я заўсёды раблю тое, што падабаецца Яму».</verse>
				<verse number="30">Калі ён гаварыў гэтае, многія паверылі ў Яго.</verse>
				<verse number="31">Тады сказаў Ісус Юдэям, якія паверылі ў Яго: «Калі застанецеся ў слове Маім, дык сапраўды вы — вучні Мае.</verse>
				<verse number="32">І спазнаеце праўду, і праўда вызваліць вас».</verse>
				<verse number="33">Яму адказалі: «Мы — насеньне Абрагама і нікому не былі нявольнікамі ніколі. Як жа Ты кажаш: “Станецеся вольнымі”?».</verse>
				<verse number="34">Адказаў ім Ісус: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: усякі, хто робіць грэх, ёсьць нявольнік грэху.</verse>
				<verse number="35">Але нявольнік не жыве ў доме вечна, сын застаецца вечна.</verse>
				<verse number="36">Дык вось, калі Сын вызваліць вас, праўдзіва станецеся вольнымі.</verse>
				<verse number="37">Ведаю, што вы — насеньне Абрагама, але вы шукаеце, каб забіць Мяне, бо слова Маё не зьмяшчаецца ў вас.</verse>
				<verse number="38">Я кажу тое, што бачыў у Айца Майго, а вы робіце тое, што бачылі ў айца вашага».</verse>
				<verse number="39">Яны адказалі і сказалі Яму: «Бацька наш — Абрагам». Кажа ім Ісус: «Калі б вы былі дзеці Абрагама, дык рабілі б справы Абрагама.</verse>
				<verse number="40">А цяпер вы шукаеце, каб забіць Мяне, Чалавека, Які сказаў вам праўду, якую чуў ад Бога. Абрагам гэтага не рабіў.</verse>
				<verse number="41">Вы робіце справы бацькі вашага». Тады сказалі Яму: «Мы не з распусты народжаныя; аднаго Айца маем, Бога».</verse>
				<verse number="42">Ісус тады сказаў ім: «Калі б Бог быў ваш Айцец, дык вы любілі б Мяне, бо Я з Бога выйшаў і прыходжу; бо Я ня Сам ад Сябе прыйшоў, але Ён паслаў Мяне.</verse>
				<verse number="43">Чаму вы не разумееце гаворкі Маёй? Бо ня можаце чуць слова Маё.</verse>
				<verse number="44">Ваш бацька — д’ябал, і вы хочаце выконваць пажаданьні бацькі вашага. Ён быў чалавеказабойца ад пачатку і ня вытрываў у праўдзе, бо няма ў ім праўды. Калі ён гаворыць хлусьню, гаворыць сваё, бо ён — хлус і бацька хлусьні.</verse>
				<verse number="45">А калі Я кажу праўду, вы ня верыце Мне.</verse>
				<verse number="46">Хто з вас давядзе Мой грэх? Калі ж Я кажу праўду, чаму вы ня верыце Мне?</verse>
				<verse number="47">Хто ад Бога, той слухае словы Божыя; вы таму ня слухаеце, што вы не ад Бога».</verse>
				<verse number="48">Адказалі тады Юдэі і сказалі Яму: «Ці ж ня слушна мы кажам, што Ты — Самаранін, і дэмана маеш?»</verse>
				<verse number="49">Адказаў Ісус: «Я дэмана ня маю, але Я шаную Айца Майго, а вы зьневажаеце Мяне.</verse>
				<verse number="50">Але Я не шукаю Сваёй славы; ёсьць Той, Хто шукае і судзіць.</verse>
				<verse number="51">Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто захавае слова Маё, ня ўбачыць сьмерці на вякі».</verse>
				<verse number="52">Тады сказалі Яму Юдэі: «Цяпер мы ведаем, што маеш дэмана. Абрагам памёр, і прарокі, а Ты кажаш: хто захавае слова Маё, не пакаштуе сьмерці на вякі.</verse>
				<verse number="53">Няўжо Ты большы за бацьку нашага Абрагама, які памёр, і прарокі памерлі? Кім Ты Сябе робіш?»</verse>
				<verse number="54">Адказаў Ісус: «Калі Я Сам Сябе праслаўляю, дык слава Мая — нішто. Мяне праслаўляе Айцец Мой, пра Якога вы кажаце, што Ён — Бог ваш.</verse>
				<verse number="55">І вы не спазналі Яго, а Я ведаю Яго, і калі скажу, што ня ведаю Яго, буду падобны да вас хлус. Але Я ведаю Яго і захоўваю слова Ягонае.</verse>
				<verse number="56">Абрагам, бацька ваш, рады быў бачыць дзень Мой; і ўбачыў, і ўзрадаваўся».</verse>
				<verse number="57">Тады сказалі Яму Юдэі: «Табе няма яшчэ пяцідзесяці гадоў, і Ты бачыў Абрагама?»</verse>
				<verse number="58">Сказаў ім Ісус: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: перш, чым Абрагам быў, Я ёсьць».</verse>
				<verse number="59">Узялі тады камяні, каб кінуць у Яго, але Ісус схаваўся і выйшаў са сьвятыні, прайшоўшы між імі, і пайшоў далей.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="9">
				<verse number="1">І, праходзячы, убачыў чалавека, сьляпога ад нараджэньня.</verse>
				<verse number="2">І спыталіся ў Яго вучні Ягоныя, кажучы: «Раббі! Хто саграшыў: ён ці бацькі ягоныя, што ён нарадзіўся сьляпы?»</verse>
				<verse number="3">Адказаў Ісус: «Не саграшыў ані ён, ані бацькі ягоныя, але каб былі выяўленыя праз яго справы Божыя.</verse>
				<verse number="4">Мне трэба рабіць справу Таго, Хто паслаў Мяне, пакуль дзень; прыходзіць ноч, калі ніхто ня можа рабіць.</verse>
				<verse number="5">Пакуль Я ў сьвеце, Я — сьвятло сьвету».</verse>
				<verse number="6">Сказаўшы гэта, Ён плюнуў на зямлю, зрабіў са сьліны балота і памазаў балотам вочы сьляпому,</verse>
				<verse number="7">і сказаў яму: «Ідзі, абмыйся ў сажалцы Сілаам, — што перакладаецца Пасланы». Тады той пайшоў, і абмыўся, і прыйшоў відушчы.</verse>
				<verse number="8">Суседзі ж і тыя, што бачылі яго раней, як быў сьляпы, казалі: «Ці ж ня той гэта, які сядзеў і жабраваў?»</verse>
				<verse number="9">Адны казалі: «Гэта ён», а іншыя: «Падобны да яго». Ён жа сказаў: «Гэта я».</verse>
				<verse number="10">Тады сказалі яму: «Як адчыніліся вочы твае?»</verse>
				<verse number="11">Адказаў ён і сказаў: «Чалавек, называны Ісус, зрабіў балота, памазаў вочы мае і сказаў мне: “Ідзі да сажалкі Сілаам і абмыйся”. Я пайшоў, абмыўся і стаў бачыць».</verse>
				<verse number="12">Тады сказалі яму: «Дзе Ён?» Ён кажа: «Ня ведаю».</verse>
				<verse number="13">Вядуць гэтага былога сьляпога да фарысэяў.</verse>
				<verse number="14">А была субота, калі Ісус зрабіў балота і адчыніў яму вочы.</verse>
				<verse number="15">Тады ізноў спыталіся ў яго фарысэі, як ён стаў бачыць. Ён жа сказаў ім: «Балота палажыў Ён на вочы мае, і я абмыўся, і бачу».</verse>
				<verse number="16">Сказалі тады некаторыя з фарысэяў: «Не ад Бога Гэты Чалавек, бо Ён не захоўвае суботы». Іншыя казалі: «Як можа чалавек грэшны рабіць гэткія знакі?» І быў падзел між імі.</verse>
				<verse number="17">Зноў кажуць сьляпому: «Што ты скажаш пра Яго, бо Ён адчыніў табе вочы?» Той гаворыць: «Гэта прарок».</verse>
				<verse number="18">Юдэі тады не паверылі, што ён быў сьляпы і стаў бачыць, пакуль не паклікалі бацькоў гэтага [чалавека], які стаў бачыць,</verse>
				<verse number="19">і спыталіся ў іх, кажучы: «Ці гэта сын ваш, пра якога вы кажаце, што ён нарадзіўся сьляпы? Як жа ён цяпер бачыць?»</verse>
				<verse number="20">Бацькі ягоныя адказалі ім і сказалі: «Мы ведаем, што ён — наш сын, і што ён нарадзіўся сьляпы.</verse>
				<verse number="21">А як цяпер бачыць, ня ведаем, таксама, хто адчыніў яму вочы, мы ня ведаем. Ён дарослы, яго спытайцеся; няхай сам пра сябе скажа».</verse>
				<verse number="22">Так казалі бацькі ягоныя, таму што баяліся Юдэяў, бо Юдэі ўжо дамовіліся, каб калі хто прызнае Яго за Хрыста, адлучыць ад сынагогі.</verse>
				<verse number="23">Дзеля гэтага бацькі ягоныя сказалі: «Ён дарослы, яго спытайцеся».</verse>
				<verse number="24">Тады другі раз паклікалі таго чалавека, які быў сьляпы, і сказалі яму: «Аддай славу Богу. Мы ведаем, што Чалавек Той — грэшнік».</verse>
				<verse number="25">Ён жа адказаў і сказаў: «Ці Ён — грэшнік, ня ведаю. Адно ведаю, што я быў сьляпы, а цяпер бачу».</verse>
				<verse number="26">Дык ізноў сказалі яму: «Што Ён зрабіў табе? Як Ён адчыніў твае вочы?»</verse>
				<verse number="27">Адказаў ім: «Я ўжо казаў вам, і вы ня слухалі. Што яшчэ хочаце пачуць? Няўжо і вы хочаце стацца вучнямі Ягонымі?»</verse>
				<verse number="28">Тады насварыліся на яго і сказалі: «Гэта ты — Ягоны вучань, а мы — вучні Майсея.</verse>
				<verse number="29">Мы ведаем, што з Майсеем гаварыў Бог, а Гэтага ня ведаем, адкуль Ён».</verse>
				<verse number="30">Адказаў чалавек той і сказаў ім: «Гэта і дзіўна, што вы ня ведаеце, адкуль Ён, а Ён адчыніў мае вочы.</verse>
				<verse number="31">Мы ж ведаем, што грэшнікаў Бог ня слухае; але хто пакланяецца Богу і волю Ягоную выконвае, таго слухае.</verse>
				<verse number="32">Ад веку не чуваць было, каб хто адчыніў вочы народжанаму сьляпым.</verse>
				<verse number="33">Калі б Ён ня быў ад Бога, ня мог бы нічога ўчыніць».</verse>
				<verse number="34">Адказалі і сказалі яму: «У грахах ты ўвесь нарадзіўся, і ты нас вучыш?» І выгналі яго прэч.</verse>
				<verse number="35">Пачуў Ісус, што выгналі яго прэч, і, знайшоўшы яго, сказаў яму: «Ці верыш ты ў Сына Божага?»</verse>
				<verse number="36">Той адказаў і сказаў: «А хто Ён, Пане, каб мне верыць у Яго?»</verse>
				<verse number="37">Ісус жа сказаў яму: «І ты бачыў Яго, і Той, Які гаворыць з табою, — гэта Ён».</verse>
				<verse number="38">Ён жа сказаў: «Веру, Госпадзе!» І пакланіўся Яму.</verse>
				<verse number="39">І сказаў Ісус: «На суд прыйшоў Я ў сьвет гэты, каб тыя, што ня бачаць, бачылі, а тыя, што бачаць, зрабіліся сьляпыя».</verse>
				<verse number="40">І пачулі гэта тыя з фарысэяў, якія былі з Ім, і сказалі Яму: «Няўжо і мы сьляпыя?»</verse>
				<verse number="41">Ісус сказаў ім: «Калі б вы былі сьляпыя, ня мелі б грэху. Але цяпер вы кажаце, што бачыце, таму грэх ваш застаецца.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="10">
				<verse number="1">Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто не дзьвярыма ўваходзіць у авечы двор, але ўлазіць іначай, той злодзей і разбойнік.</verse>
				<verse number="2">А хто ўваходзіць дзьвярыма, той — пастыр авечак.</verse>
				<verse number="3">Яму прыдзьвернік адчыняе, і авечкі слухаюць голас ягоны, і ён кліча сваіх авечак па імёнах, і выводзіць іх.</verse>
				<verse number="4">І калі выведзе сваіх авечак, ідзе перад імі, і авечкі ідуць за ім, бо ведаюць голас ягоны.</verse>
				<verse number="5">За чужым жа ня пойдуць, але ўцякуць ад яго, бо ня ведаюць чужога голасу».</verse>
				<verse number="6">Гэтую прыказку сказаў ім Ісус, але яны не зразумелі, што такое Ён гаварыў ім.</verse>
				<verse number="7">Тады ізноў сказаў ім Ісус: «Сапраўды, сапраўды кажу вам, што Я — дзьверы авечак.</verse>
				<verse number="8">Усе, якія прыходзілі раней за Мяне, — злодзеі і разбойнікі, але авечкі не паслухаліся іх.</verse>
				<verse number="9">Я — дзьверы. Хто ўвойдзе праз Мяне, збаўлены будзе, і ўвойдзе, і выйдзе, і пашу знойдзе.</verse>
				<verse number="10">Злодзей прыходзіць, каб толькі ўкрасьці, забіць і загубіць. Я прыйшоў, каб вы мелі жыцьцё і мелі ўдосталь.</verse>
				<verse number="11">Я — Пастыр добры. Добры пастыр аддае душу сваю за авечак,</verse>
				<verse number="12">а найміт, які ня пастыр, для якога авечкі не свае, бачыць, што прыходзіць воўк, і пакідае авечак, і ўцякае, і воўк хапае іх, і разганяе авечак.</verse>
				<verse number="13">Найміт жа ўцякае, бо ён найміт і ня рупіцца пра авечкі.</verse>
				<verse number="14">Я — Пастыр добры і ведаю, хто мае, і мае ведаюць Мяне.</verse>
				<verse number="15">Як Айцец ведае Мяне, і Я ведаю Айца, і душу Маю аддаю за авечак.</verse>
				<verse number="16">Маю Я і іншых авечак, якія ня з гэтага двара, і іх Я мушу прывесьці. І яны пачуюць голас Мой, і станецца адзін статак і адзін Пастыр.</verse>
				<verse number="17">За тое любіць Мяне Айцец, што Я аддаю душу Маю, каб ізноў узяць яе.</verse>
				<verse number="18">Ніхто не забірае яе ў Мяне, але Я Сам аддаю яе. Маю ўладу аддаць яе і маю ўладу ізноў узяць яе. Гэтае прыказаньне атрымаў Я ад Айца Майго».</verse>
				<verse number="19">Тады ізноў стаўся падзел між Юдэямі дзеля гэтых словаў.</verse>
				<verse number="20">Многія з іх казалі: «Ён мае дэмана і вар’яцее; што вы слухаеце Яго?»</verse>
				<verse number="21">Другія казалі: «Гэта словы не апанаванага дэманам. Ці ж можа дэман адчыняць вочы сьляпым?»</verse>
				<verse number="22">І сталася ў Ерусаліме сьвята Абнаўленьня, і была зіма.</verse>
				<verse number="23">І хадзіў Ісус у сьвятыні ў прысенку Салямонавым.</verse>
				<verse number="24">Тады абступілі Яго Юдэі і сказалі Яму: «Дакуль будзеш трымаць душу нашу? Калі Ты — Хрыстос, скажы нам адкрыта».</verse>
				<verse number="25">Адказаў ім Ісус: «Я казаў вам, і ня верыце; справы, якія Я раблю ў імя Айца Майго, яны сьведчаць пра Мяне.</verse>
				<verse number="26">Але вы ня верыце, бо вы не з Маіх авечак, як Я сказаў вам.</verse>
				<verse number="27">Авечкі Мае слухаюць голас Мой, і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною.</verse>
				<verse number="28">І Я даю ім жыцьцё вечнае, і не загінуць на вякі, і ніхто ня выхапіць іх з рукі Маёй.</verse>
				<verse number="29">Айцец Мой, Які даў Мне іх, большы за ўсіх, і ніхто ня можа выхапіць іх з рукі Айца Майго.</verse>
				<verse number="30">Я і Айцец — адно».</verse>
				<verse number="31">Тады ізноў Юдэі ўзялі камяні, каб укаменаваць Яго.</verse>
				<verse number="32">Адказаў ім Ісус: «Шмат добрых учынкаў паказаў Я вам ад Айца Майго. За які з іх хочаце Мяне ўкаменаваць?»</verse>
				<verse number="33">Юдэі адказалі Яму, кажучы: «Не за добры ўчынак хочам укаменаваць Цябе, але за блюзьнерства, і што Ты, будучы чалавекам, робіш Сябе Богам».</verse>
				<verse number="34">Ісус адказаў ім: «Ці не напісана ў Законе вашым: “Я сказаў: ‘Вы — богі’ ”?</verse>
				<verse number="35">Калі Ён назваў багамі тых, да якіх было слова Божае, і ня можа быць парушана Пісаньне,</verse>
				<verse number="36">як Таму, Каго Айцец асьвяціў і паслаў у сьвет, вы кажаце: “Блюзьніш”, таму што сказаў: “Я — Сын Божы”?</verse>
				<verse number="37">Калі Я не раблю ўчынкаў Айца Майго, ня верце Мне.</verse>
				<verse number="38">Калі ж раблю, калі Мне ня верыце, дык верце ўчынкам Маім, каб спазналі і паверылі, што Айцец у-ва Мне, і Я ў Ім».</verse>
				<verse number="39">Тады ізноў шукалі схапіць Яго, але Ён выйшаў з рук іхніх</verse>
				<verse number="40">і пайшоў ізноў за Ярдан, у тое месца, дзе раней хрысьціў Ян, і застаўся там.</verse>
				<verse number="41">І многія прыйшлі да Яго, і казалі, што Ян не ўчыніў ніводнага знаку, але ўсё, што сказаў Ян пра Яго, было праўдзівым.</verse>
				<verse number="42">І многія там паверылі ў Яго.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="11">
				<verse number="1">Быў жа нейкі хворы Лазар з Бэтаніі, мястэчка Марыі і Марты, сястры ейнай.</verse>
				<verse number="2">А Марыя, якой брат Лазар быў хворы, была тая, якая памазала Госпада мірам і абцерла ногі Ягоныя валасамі сваімі.</verse>
				<verse number="3">Дык сёстры паслалі да Яго, кажучы: «Госпадзе! Вось той, з кім Ты сябруеш, нядужы».</verse>
				<verse number="4">Ісус, пачуўшы, сказаў: «Гэтая нядужасьць не на сьмерць, але на славу Божую, каб Сын Божы быў праслаўлены праз яе».</verse>
				<verse number="5">А Ісус любіў Марту, і сястру ейную, і Лазара.</verse>
				<verse number="6">Калі ж пачуў, што той хворы, дык заставаўся два дні ў тым месцы, дзе знаходзіўся.</verse>
				<verse number="7">Пасьля гэтага кажа вучням: «Пойдзем ізноў у Юдэю».</verse>
				<verse number="8">Вучні кажуць Яму: «Раббі! Толькі што Юдэі шукалі ўкаменаваць Цябе, і Ты ізноў ідзеш туды?»</verse>
				<verse number="9">Ісус адказаў: «Ці не дванаццаць гадзінаў мае дзень? Хто ходзіць удзень, не спатыкаецца, бо бачыць сьвятло гэтага сьвету,</verse>
				<verse number="10">а хто ходзіць уначы, спатыкаецца, бо сьвятла няма ў ім».</verse>
				<verse number="11">Сказаў гэта, і пасьля кажа ім: «Лазар, сябра наш, заснуў, але Я іду пабудзіць яго».</verse>
				<verse number="12">Сказалі тады вучні Ягоныя: «Госпадзе! Калі заснуў, будзе здаровы».</verse>
				<verse number="13">Ісус жа гаварыў пра сьмерць ягоную, а яны думалі, што Ён кажа пра сонны супачынак.</verse>
				<verse number="14">Тады Ісус сказаў ім адкрыта: «Лазар памёр;</verse>
				<verse number="15">і Я радуюся дзеля вас, што Я ня быў там, каб вы паверылі; але пойдзем да яго».</verse>
				<verse number="16">Тады Тамаш, называны Блізьнюк, сказаў таварышам-вучням: «Пойдзем і мы, каб памерці з ім».</verse>
				<verse number="17">Прыйшоўшы, Ісус знайшоў, што ён ужо чатыры дні ў магіле.</verse>
				<verse number="18">Бэтанія ж была блізка ад Ерусаліму, нешта з пятнаццаць стадыяў.</verse>
				<verse number="19">І шмат Юдэяў прыйшлі да Марты і Марыі пацешыць іх па браце іхнім.</verse>
				<verse number="20">Марта, калі пачула, што ідзе Ісус, выйшла напярэймы Яму, а Марыя сядзела ў доме.</verse>
				<verse number="21">Тады Марта сказала Ісусу: «Госпадзе! Калі б Ты быў тут, не памёр бы брат мой.</verse>
				<verse number="22">Але і цяпер ведаю, што чаго Ты папросіш у Бога, дасьць Табе Бог».</verse>
				<verse number="23">Кажа ёй Ісус: «Уваскрэсьне брат твой».</verse>
				<verse number="24">Кажа Яму Марта: «Ведаю, што ўваскрэсьне ва ўваскрасеньне, у апошні дзень».</verse>
				<verse number="25">Ісус сказаў ёй: «Я ёсьць уваскрасеньне і жыцьцё. Хто верыць у Мяне, хоць і памрэ, жыць будзе.</verse>
				<verse number="26">І ўсякі, хто жыве і верыць у Мяне, не памрэ на вякі. Ці верыш гэтаму?»</verse>
				<verse number="27">Яна кажа Яму: «Так, Госпадзе! Я веру, што Ты — Хрыстос, Сын Божы, Які прыходзіць у сьвет».</verse>
				<verse number="28">І, сказаўшы гэтае, пайшла і паклікала цішком Марыю, сястру сваю, кажучы: «Настаўнік прыйшоў і кліча цябе».</verse>
				<verse number="29">Яна, як толькі пачула, хутка ўстала і пайшла да Яго.</verse>
				<verse number="30">Ісус жа яшчэ не ўвайшоў у мястэчка, але быў на тым месцы, дзе пераняла Яго Марта.</verse>
				<verse number="31">Юдэі ж, што былі з ёю ў доме і пацяшалі яе, бачачы, што Марыя хутка ўстала і выйшла, пайшлі за ёю, кажучы, што ідзе на магілу плакаць там.</verse>
				<verse number="32">Марыя ж, калі прыйшла туды, дзе быў Ісус, убачыўшы Яго, упала да ног Ягоных, кажучы Яму: «Госпадзе! Калі б Ты быў тут, не памёр бы брат мой».</verse>
				<verse number="33">Ісус, калі ўбачыў, што яна плача і што плачуць Юдэі, якія з ёй прыйшлі, уздыхнуў у духу, і ўсхваляваўся,</verse>
				<verse number="34">і сказаў: «Дзе вы палажылі яго?» Кажуць Яму: «Госпадзе! Прыйдзі і паглядзі».</verse>
				<verse number="35">Ісус заплакаў.</verse>
				<verse number="36">Казалі тады Юдэі: «Глядзі, як Ён любіў яго».</verse>
				<verse number="37">А некаторыя з іх сказалі: «Ці ня мог Ён, Які адчыніў вочы сьляпому, зрабіць, каб і гэты не памёр?»</verse>
				<verse number="38">Ісус жа, ізноў уздыхнуўшы ў духу, прыходзіць да магілы. Была ж гэта пячора, і камень ляжаў на ёй.</verse>
				<verse number="39">Кажа Ісус: «Падніміце камень!» Кажа Яму сястра нябожчыка, Марта: «Госпадзе, ужо сьмярдзіць, бо ўжо чацьвёрты дзень».</verse>
				<verse number="40">Кажа ёй Ісус: «Ці не казаў Я табе, што, калі будзеш верыць, угледзіш славу Божую?»</verse>
				<verse number="41">Тады паднялі камень, дзе ляжаў нябожчык. А Ісус падняў вочы ўгору і сказаў: «Ойча, дзякую Табе, што Ты пачуў Мяне.</verse>
				<verse number="42">Бо Я ведаю, што Ты заўсёды чуеш Мяне, але Я сказаў дзеля натоўпу, які тут стаіць, каб яны паверылі, што Ты паслаў Мяне».</verse>
				<verse number="43">І, сказаўшы гэтае, крыкнуў моцным голасам: «Лазар! Выйдзі вонкі!»</verse>
				<verse number="44">І выйшаў нябожчык са зьвязанымі пахавальнай тканінай нагамі і рукамі, і твар ягоны быў абвязаны хусткаю. Кажа ім Ісус: «Разьвяжыце яго і дайце хадзіць».</verse>
				<verse number="45">Тады многія з Юдэяў, якія прыйшлі да Марыі і бачылі, што ўчыніў Ісус, паверылі ў Яго.</verse>
				<verse number="46">А некаторыя з іх пайшлі да фарысэяў і сказалі ім, што ўчыніў Ісус.</verse>
				<verse number="47">Тады першасьвятары і фарысэі склікалі сынэдрыён і казалі: «Што нам рабіць? Гэты Чалавек робіць шмат знакаў.</verse>
				<verse number="48">Калі пакінем Яго гэтак, дык усе павераць у Яго, і прыйдуць Рымляне, і забяруць месца [гэтае] і народ».</verse>
				<verse number="49">Адзін жа з іх, нехта Каяфа, які быў той год першасьвятаром, сказаў ім: «Вы нічога ня ведаеце,</verse>
				<verse number="50">і ня думаеце, што карысьней для нас, каб адзін чалавек памёр за народ, чым каб увесь народ загінуў».</verse>
				<verse number="51">Гэтае ж ён сказаў не ад сябе, але, быўшы той год першасьвятаром, прарочыў, што Ісус мае памерці за народ,</verse>
				<verse number="52">і ня толькі за народ, але каб і расьцярушаных дзяцей Божых сабраць у вадно.</verse>
				<verse number="53">Ад гэтага дня яны пастанавілі, каб забіць Яго.</verse>
				<verse number="54">Тады Ісус ужо не хадзіў адкрыта між імі, але пайшоў адтуль у краіну ля пустыні, у горад, называны Эфраім, і там заставаўся з вучнямі Сваімі.</verse>
				<verse number="55">Была ж блізка Пасха юдэйская, і з усяго Краю многія ўзыйшлі ў Ерусалім перад Пасхай, каб ачысьціцца.</verse>
				<verse number="56">Тады шукалі Ісуса і, стоячы ў сьвятыні, гаварылі між сабою: «Як вы думаеце, ці ня прыйдзе Ён на сьвята?»</verse>
				<verse number="57">А першасьвятары і фарысэі далі загад, каб кожны, хто даведаецца, дзе Ён, паведаміў, каб схапіць Яго.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="12">
				<verse number="1">За шэсьць дзён да Пасхі прыйшоў Ісус у Бэтанію, дзе быў Лазар нябожчык, якога Ён уваскрасіў з мёртвых.</verse>
				<verse number="2">Там прыгатавалі Яму вячэру, і Марта паслугавала, а Лазар быў адным з тых, што ўзьлягалі з Ім.</verse>
				<verse number="3">Марыя ж, узяўшы фунт міра нардовага, чыстага і каштоўнага, памазала ногі Ісуса і выцерла валасамі сваімі ногі Ягоныя, а дом напоўніўся водарам ад міра.</verse>
				<verse number="4">Кажа тады адзін з вучняў Ягоных, Юда Сымонаў Іскарыёт, які меўся выдаць Яго:</verse>
				<verse number="5">«Чаму не прадалі гэтае міра за трыста дынараў і не раздалі ўбогім?»</verse>
				<verse number="6">Казаў жа ён гэта не таму, што клапаціўся пра ўбогіх, але таму, што быў злодзей і меў каліту, і браў тое, што [туды] кідалі.</verse>
				<verse number="7">Ісус тады сказаў: «Пакіньце яе. Яна захавала яго на дзень пахаваньня Майго,</verse>
				<verse number="8">бо ўбогіх заўсёды маеце з сабою, а Мяне не заўсёды».</verse>
				<verse number="9">Тады вялікі натоўп з Юдэяў даведаўся, што Ён там, і прыйшлі ня толькі дзеля Ісуса, але і каб Лазара пабачыць, якога Ён уваскрасіў з мёртвых.</verse>
				<verse number="10">А першасьвятары пастанавілі забіць і Лазара,</verse>
				<verse number="11">бо дзеля яго шмат Юдэяў прыходзілі і паверылі ў Ісуса.</verse>
				<verse number="12">На заўтра вялікі натоўп, які прыйшоў на сьвята, пачуў, што Ісус прыходзіць у Ерусалім,</verse>
				<verse number="13">і ўзялі пальмовыя галінкі, і выйшлі на спатканьне Яму, і крычалі: «Гасанна! Дабраслаўлёны Той, Які прыходзіць у імя Госпада, Валадар Ізраіля!»</verse>
				<verse number="14">Ісус жа, знайшоўшы маладога асла, сеў на яго, як напісана:</verse>
				<verse number="15">«Ня бойся, дачка Сыёну! Вось, Валадар твой прыходзіць, седзячы на асьляняці».</verse>
				<verse number="16">Вучні Ягоныя сьпярша не разумелі гэтага, але калі Ісус быў праслаўлены, тады яны ўзгадалі, што гэтак было напісана пра Яго і гэтак зрабілі Яму.</verse>
				<verse number="17">Натоўп жа, які быў з Ім, сьведчыў тады, што Ён выклікаў з магілы Лазара і ўваскрасіў яго з мёртвых.</verse>
				<verse number="18">Таму і пераняў Яго натоўп, бо чуў, што Ён зрабіў гэты знак.</verse>
				<verse number="19">Фарысэі ж гаварылі між сабою: «Глядзіце, нічога не атрымліваецца! Вось, сьвет пайшоў за Ім».</verse>
				<verse number="20">Былі ж некаторыя Грэкі сярод тых, якія прыйшлі пакланіцца на сьвята.</verse>
				<verse number="21">Яны падыйшлі да Філіпа, які быў з Бэтсаіды Галілейскае, і прасілі яго, кажучы: «Пане, мы хочам бачыць Ісуса».</verse>
				<verse number="22">Філіп ідзе і кажа Андрэю; і пасьля Андрэй і Філіп кажуць Ісусу.</verse>
				<verse number="23">А Ісус адказаў ім, кажучы: «Прыйшла гадзіна, каб быў праслаўлены Сын Чалавечы.</verse>
				<verse number="24">Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі пшанічнае зерне, упаўшы ў зямлю, не памрэ, то застанецца адно, а калі памрэ, то прыносіць шмат плоду.</verse>
				<verse number="25">Хто любіць душу сваю, загубіць яе; а той, хто ненавідзіць душу сваю ў гэтым сьвеце, захавае яе ў жыцьцё вечнае.</verse>
				<verse number="26">Хто Мне служыць, няхай ідзе за Мною; і дзе Я, там і служыцель Мой будзе; і хто Мне служыць, таго ўшануе Айцец.</verse>
				<verse number="27">Цяпер душа Мая ўстрывожана; і што Я скажу? Ойча, збаў Мяне ад гэтае гадзіны; але ж дзеля гэтае гадзіны Я і прыйшоў.</verse>
				<verse number="28">Ойча, праслаў імя Тваё!» Тады прыйшоў голас з неба: «І праславіў, і яшчэ праслаўлю».</verse>
				<verse number="29">Натоўп, які стаяў і чуў, казаў: «Былі грымоты». Іншыя казалі: «Анёл прамовіў да Яго».</verse>
				<verse number="30">Адказаў Ісус і сказаў: «Ня дзеля Мяне быў гэты голас, але дзеля вас.</verse>
				<verse number="31">Цяпер суд сьвету гэтаму; цяпер князь гэтага сьвету выгнаны будзе прэч.</verse>
				<verse number="32">І Я, калі буду падняты з зямлі, усіх прыцягну да Сябе».</verse>
				<verse number="33">Сказаў жа Ён гэтае, даючы знак, якою сьмерцю мае памерці.</verse>
				<verse number="34">Натоўп адказваў Яму: «Мы чулі з Закону, што Хрыстос застаецца вечна. Дык як жа Ты кажаш, што мусіць быць падняты Сын Чалавечы? Хто гэты Сын Чалавечы?»</verse>
				<verse number="35">Тады сказаў ім Ісус: «Яшчэ на кароткі час сьвятло з вамі. Хадзіце, пакуль маеце сьвятло, каб цемра вас не агарнула; а хто ходзіць у цемры, той ня ведае, куды ідзе.</verse>
				<verse number="36">Пакуль маеце сьвятло, верце ў сьвятло, каб сталіся вы сынамі сьвятла». Гэта сказаў Ісус і, адыйшоўшы, схаваўся ад іх.</verse>
				<verse number="37">Хоць гэтулькі знакаў учыніў Ён перад імі, яны не паверылі ў Яго,</verse>
				<verse number="38">каб споўнілася слова Ісаі прарока, якое той сказаў: «Госпадзе! Хто паверыў пачутаму ад нас, і каму было адкрытае рамяно Госпада?»</verse>
				<verse number="39">Дзеля гэтага не маглі яны верыць, бо ізноў сказаў Ісая:</verse>
				<verse number="40">«Ён засьляпіў вочы іхнія і сэрца іхняе скамяніў, каб ня ўбачылі вачыма і не зразумелі сэрцам, і не навярнуліся, каб Я аздаравіў іх».</verse>
				<verse number="41">Гэта сказаў Ісая, калі бачыў славу Ягоную і гаварыў пра Яго.</verse>
				<verse number="42">Аднак і з начальнікаў шмат хто паверыў у Яго, але дзеля фарысэяў не прызнаваліся, каб іх не адлучылі,</verse>
				<verse number="43">бо яны палюбілі больш славу чалавечую, чым славу Божую.</verse>
				<verse number="44">А Ісус закрычаў і сказаў: «Хто верыць у Мяне, не ў Мяне верыць, але ў Таго, Хто паслаў Мяне.</verse>
				<verse number="45">І хто бачыць Мяне, бачыць Таго, Хто паслаў Мяне.</verse>
				<verse number="46">Я, Сьвятло, прыйшоў у сьвет, каб кожны, хто верыць у Мяне, не застаўся ў цемры.</verse>
				<verse number="47">І калі хто пачуе гэтыя словы і не паверыць, Я ня буду судзіць яго, бо Я прыйшоў не каб судзіць сьвет, але каб збавіць сьвет.</verse>
				<verse number="48">Хто адкідае Мяне і не прыймае словаў Маіх, мае судзьдзю для сябе — слова, якое Я сказаў, яно будзе судзіць яго ў апошні дзень;</verse>
				<verse number="49">бо Я казаў не ад Сябе, але Айцец, Які паслаў Мяне, даў Мне прыказаньне, што казаць і што гаварыць.</verse>
				<verse number="50">І Я ведаю, што прыказаньне Ягонае ёсьць жыцьцё вечнае. Дык тое, што Я гавару, гавару, як сказаў Мне Айцец, каб Я гаварыў».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="13">
				<verse number="1">А перад сьвятам Пасхі Ісус, ведаючы, што прыйшла Яго гадзіна перайсьці з гэтага сьвету да Айца, палюбіўшы Сваіх, якія ў гэтым сьвеце, да канца ўзьлюбіў іх.</verse>
				<verse number="2">І калі была вячэра і д’ябал улажыў ужо ў сэрца Юды Сымонавага Іскарыёта выдаць Яго,</verse>
				<verse number="3">Ісус, ведаючы, што Айцец усё аддаў у рукі Ягоныя і што Ён ад Бога выйшаў і да Бога ідзе,</verse>
				<verse number="4">устае ад вячэры, скідвае з Сябе адзеньне і, узяўшы ручнік, падперазаўся.</verse>
				<verse number="5">Потым налівае вады ва ўмывальніцу і пачынае абмываць ногі вучням і выціраць ручніком, якім быў падперазаны.</verse>
				<verse number="6">Тады падыходзіць да Сымона Пятра, і той кажа Яму: «Госпадзе! Ці ж Табе абмываць ногі гэтыя?»</verse>
				<verse number="7">Адказаў Ісус і сказаў яму: «Што Я раблю, ты цяпер ня ведаеш, але даведаешся пасьля».</verse>
				<verse number="8">Пётар кажа Яму: «Не абмыеш ног маіх да веку». Адказаў яму Ісус: «Калі не абмыю цябе, ня будзеш мець часткі са Мною».</verse>
				<verse number="9">Кажа Яму Сымон Пётар: «Госпадзе, ня толькі ногі мае, але і рукі, і галаву».</verse>
				<verse number="10">Кажа яму Ісус: «Памытаму трэба толькі ногі абмыць, бо ён увесь чысты; і вы чыстыя, але ня ўсе».</verse>
				<verse number="11">Бо ведаў, хто выдасьць Яго, таму сказаў: «Ня ўсе вы чыстыя».</verse>
				<verse number="12">Калі ж Ён абмыў ногі іхнія і ўзяў адзеньне сваё, узьлёгшы ізноў, сказаў ім: «Ці разумееце, што Я зрабіў вам?</verse>
				<verse number="13">Вы клічаце Мяне “Настаўнік” і “Госпад”, і слушна кажаце, бо гэта Я і ёсьць.</verse>
				<verse number="14">Дык калі Я, Госпад і Настаўнік, абмыў вашыя ногі, дык і вы павінны абмываць ногі адзін аднаму,</verse>
				<verse number="15">бо Я даў вам прыклад, каб, як Я зрабіў вам, і вы рабілі.</verse>
				<verse number="16">Сапраўды, сапраўды кажу вам: слуга ня большы за гаспадара свайго, і пасланец ня большы за таго, хто яго паслаў.</verse>
				<verse number="17">Калі гэтае ведаеце, шчасьлівыя вы, калі гэта робіце.</verse>
				<verse number="18">Не пра ўсіх вас кажу. Я ведаю тых, каго выбраў, але каб споўнілася Пісаньне: “Той, хто есьць са Мною хлеб, падняў на Мяне пяту сваю”.</verse>
				<verse number="19">Цяпер кажу вам, раней, чым гэта сталася, каб, калі станецца, вы паверылі, што гэта Я ёсьць.</verse>
				<verse number="20">Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто прыймае таго, каго Я паслаў, Мяне прыймае, а хто Мяне прыймае, прыймае Таго, Хто паслаў Мяне».</verse>
				<verse number="21">Сказаўшы гэтае, Ісус усхваляваўся ў духу, і засьведчыў, і сказаў: «Сапраўды, сапраўды кажу вам, што адзін з вас выдасьць Мяне!»</verse>
				<verse number="22">Тады вучні паглядалі адзін на аднаго, збянтэжаныя, пра каго Ён кажа.</verse>
				<verse number="23">Адзін з вучняў Ягоных, якога Ісус любіў, узьлягаў на ўлоньні Ісуса.</verse>
				<verse number="24">Яму дае знак Сымон Пётар, каб спытаўся, хто той, пра каго Ён кажа.</verse>
				<verse number="25">Той жа, прыхіліўшыся да грудзей Ісуса, кажа Яму: «Госпадзе! Хто гэта?»</verse>
				<verse number="26">Адказвае Ісус: «Гэта той, каму Я дам, абмачыўшы, лусту». І, абмачыўшы лусту, дае Юдзе Сымонаваму Іскарыёту.</verse>
				<verse number="27">І за лустаю ўвайшоў у яго шатан. Тады кажа яму Ісус: «Што робіш, рабі хутчэй».</verse>
				<verse number="28">Ніхто з тых, якія ўзьлягалі, таго не зразумеў, дзеля чаго Ён гэта сказаў яму.</verse>
				<verse number="29">А як у Юды была каліта, некаторыя думалі, што Ісус кажа яму: «Купі, што трэба нам на сьвята», ці каб даў нешта ўбогім.</verse>
				<verse number="30">Той жа, узяўшы лусту, адразу выйшаў; а была ноч.</verse>
				<verse number="31">Калі ён выйшаў, кажа Ісус: «Цяпер праслаўлены Сын Чалавечы, і Бог праслаўлены ў Ім.</verse>
				<verse number="32">Калі Бог праслаўлены ў Ім, Бог праславіць Яго ў Сабе, і неўзабаве праславіць Яго.</verse>
				<verse number="33">Дзеткі, яшчэ трохі Я ёсьць з вамі. Будзеце шукаць Мяне і, як Я сказаў Юдэям: “Куды Я іду, вы ня можаце прыйсьці”, — так кажу цяпер і вам.</verse>
				<verse number="34">Новае прыказаньне даю вам, каб вы любілі адзін аднаго; як Я палюбіў вас, так і вы любіце адзін аднаго.</verse>
				<verse number="35">Па гэтым даведаюцца ўсе, што вы — Мае вучні, калі будзеце мець любоў адзін да аднаго».</verse>
				<verse number="36">Кажа Яму Сымон Пётар: «Госпадзе, куды Ты ідзеш?» Адказаў яму Ісус: «Куды Я іду, ты ня можаш цяпер за Мною ісьці; але ўрэшце пойдзеш за Мною».</verse>
				<verse number="37">Кажа Яму Пётар: «Госпадзе! Чаму я не магу ісьці за Табою цяпер? Я душу маю палажу за Цябе».</verse>
				<verse number="38">Адказаў яму Ісус: «Душу сваю за Мяне паложыш? Сапраўды, сапраўды кажу табе: не прапяе певень, як тройчы адрачэшся ад Мяне.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="14">
				<verse number="1">Няхай не трывожыцца сэрца вашае. Верце ў Бога і верце ў Мяне.</verse>
				<verse number="2">У доме Айца Майго жытла шмат, бо калі б гэтак не было, Я сказаў бы вам: “Іду падрыхтаваць вам месца”.</verse>
				<verse number="3">І, калі пайду і падрыхтую вам месца, прыйду ізноў, і вазьму вас да Сябе, каб і вы былі, дзе Я.</verse>
				<verse number="4">І куды Я іду, вы ведаеце, і шлях ведаеце».</verse>
				<verse number="5">Кажа Яму Тамаш: «Госпадзе! Ня ведаем, куды ідзеш, дык як можам ведаць шлях?»</verse>
				<verse number="6">Кажа яму Ісус: «Я ёсьць шлях, і праўда, і жыцьцё. Ніхто не прыходзіць да Айца, калі не праз Мяне.</verse>
				<verse number="7">Калі б вы пазналі Мяне, пазналі б і Айца Майго. І ад цяпер пазналі Яго і бачылі Яго».</verse>
				<verse number="8">Кажа яму Філіп: «Госпадзе! Пакажы нам Айца, і хопіць з нас».</verse>
				<verse number="9">Кажа яму Ісус: «Гэтулькі часу Я з вамі, і ты не пазнаў Мяне, Філіп? Хто бачыў Мяне, бачыў Айца; дык як ты кажаш: “Пакажы нам Айца”?</verse>
				<verse number="10">Ці ж ты ня верыш, што Я ў Айцу, і Айцец у-ва Мне? Словы, якія Я гавару вам, не гавару ад Сябе. Айцец, Які ў-ва Мне, Ён робіць гэтыя справы.</verse>
				<verse number="11">Верце Мне, што Я ў Айцу, і Айцец у-ва Мне; калі ж не, дзеля самых гэтых справаў верце Мне.</verse>
				<verse number="12">Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто верыць у Мяне, будзе рабіць тыя справы, якія Я раблю, і большыя за іх зробіць, бо Я да Айца Майго іду.</verse>
				<verse number="13">І што папросіце ў імя Маё, тое зраблю, каб быў праслаўлены Айцец у Сыне.</verse>
				<verse number="14">Калі што папросіце ў імя Маё, Я зраблю.</verse>
				<verse number="15">Калі любіце Мяне, захоўвайце прыказаньні Мае.</verse>
				<verse number="16">І Я ўпрашу Айца, і Ён дасьць вам другога Абаронцу, каб заставаўся з вамі на вякі,</verse>
				<verse number="17">Духа праўды, Якога сьвет ня можа прыняць, бо ня бачыць Яго і не пазнаў Яго, а вы пазналі Яго, бо Ён з вамі застаецца і ў вас будзе.</verse>
				<verse number="18">Не пакіну вас сіротамі, прыйду да вас.</verse>
				<verse number="19">Яшчэ трохі, і сьвет ужо ня ўбачыць Мяне, а вы ўбачыце Мяне, бо Я жыву, і вы жыць будзеце.</verse>
				<verse number="20">У той дзень даведаецеся, што Я ў Айцу Маім, і вы ў-ва Мне, і Я ў вас.</verse>
				<verse number="21">Хто мае прыказаньні Мае і захоўвае іх, той любіць Мяне, а таго, хто любіць Мяне, будзе любіць Айцец Мой, і Я палюблю яго, і зьяўлю яму Сябе».</verse>
				<verse number="22">Кажа Яму Юда, не Іскарыёт: «Госпадзе! Што сталася, што Ты маеш зьявіць Сябе нам, а ня сьвету?»</verse>
				<verse number="23">Адказаў Ісус і сказаў яму: «Хто любіць Мяне, той захоўвае слова Маё; і Айцец Мой палюбіць яго; і Мы прыйдзем да яго і зробім жытло ў яго.</verse>
				<verse number="24">Хто ня любіць Мяне, не захоўвае словаў Маіх, а слова, якое вы чуеце, ня ёсьць Маё, але Айца, Які паслаў Мяне.</verse>
				<verse number="25">Гэтае сказаў Я вам, пакуль Я з вамі.</verse>
				<verse number="26">Абаронца ж, Дух Сьвяты, Якога пашле Айцец у імя Маё, навучыць вас усяго і нагадае вам усё, што Я казаў вам.</verse>
				<verse number="27">Супакой пакідаю вам, супакой Мой даю вам; ня так, як сьвет дае, Я даю вам. Няхай не трывожыцца сэрца вашае і не палохаецца.</verse>
				<verse number="28">Вы чулі, што Я сказаў вам: “Зыходжу і прыйду да вас”. Калі б вы любілі Мяне, то ўзрадаваліся б, што Я сказаў: “Іду да Айца”, бо Айцец Мой большы за Мяне.</verse>
				<verse number="29">І цяпер Я сказаў вам, перш, чым сталася, каб, калі станецца, вы паверылі.</verse>
				<verse number="30">Ужо няшмат буду гаварыць з вамі, бо прыходзіць князь гэтага сьвету, і ў-ва Мне ня мае нічога,</verse>
				<verse number="31">але, каб сьвет даведаўся, што Я люблю Айца і, як загадаў Мне Айцец, так і раблю. Устаньце, пойдзем адгэтуль.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="15">
				<verse number="1">Я ёсьць сапраўдная вінаградная лаза, а Айцец Мой — вінаградар.</verse>
				<verse number="2">Усякую галіну ў Мяне, якая не дае плоду, Ён адсякае; і ўсякую, што дае плод, абчышчае, каб больш пладоў давала.</verse>
				<verse number="3">Вы ўжо ачышчаныя праз слова, якое Я гаварыў вам.</verse>
				<verse number="4">Заставайцеся ў-ва Мне, і Я ў вас. Як галіна ня можа даваць плоду сама сабою, калі ня будзе на лазе, так і вы, калі не застанецеся ў-ва Мне.</verse>
				<verse number="5">Я — вінаградная лаза, вы — галіны; хто застаецца ў-ва Мне, і Я ў ім, той прыносіць мноства пладоў, бо без Мяне вы ня можаце рабіць нічога.</verse>
				<verse number="6">Хто ня будзе ў-ва Мне, будзе выкінуты вон, як галіна, і засохне; і іх зьбіраюць, і кідаюць у вагонь, і яны згараць.</verse>
				<verse number="7">Калі застанецеся ў-ва Мне, і словы Мае ў вас застануцца, то што хочаце, прасіце, і станецца вам.</verse>
				<verse number="8">У гэтым будзе праслаўлены Айцец Мой, калі вы прынесяцё мноства пладоў і будзеце Маімі вучнямі.</verse>
				<verse number="9">Як палюбіў Мяне Айцец, і Я палюбіў вас; заставайцеся ў любові Маёй.</verse>
				<verse number="10">Калі захаваеце прыказаньні Мае, застанецеся ў любові Маёй, як і Я захаваў прыказаньні Айца Майго і застаюся ў Яго любові.</verse>
				<verse number="11">Гэтае сказаў Я вам, каб радасьць Мая ў вас была, і каб радасьць вашая была поўная.</verse>
				<verse number="12">Гэта прыказаньне Маё, каб вы любілі адзін аднаго, як Я палюбіў вас.</verse>
				<verse number="13">Ніхто ня мае любові большае за тую, калі хто аддасьць душу сваю за сяброў сваіх.</verse>
				<verse number="14">Вы — сябры Мае, калі робіце тое, што Я загадваю вам.</verse>
				<verse number="15">Я больш не называю вас слугамі, бо слуга ня ведае, што робіць гаспадар ягоны, а Я назваў вас сябрамі, бо ўсё, што чуў ад Айца Майго, паведаміў вам.</verse>
				<verse number="16">Ня вы Мяне выбралі, але Я вас выбраў і паставіў вас, каб вы ішлі і прыносілі плод, і каб плод ваш заставаўся; каб тое, што папросіце ў Айца ў імя Маё, Ён даў вам.</verse>
				<verse number="17">Гэта загадваю вам, каб вы любілі адзін аднаго.</verse>
				<verse number="18">Калі сьвет вас ненавідзіць, зразумейце, што Мяне раней за вас зьненавідзіў.</verse>
				<verse number="19">Калі б вы былі са сьвету, сьвет любіў бы сваё, а як вы не са сьвету, але Я выбраў вас са сьвету, дык за гэта ненавідзіць вас сьвет.</verse>
				<verse number="20">Памятайце словы, якія Я сказаў вам: “Слуга ня большы за гаспадара свайго”. Калі Мяне перасьледавалі, і вас будуць перасьледаваць; калі Маё слова захавалі, і вашае захаваюць.</verse>
				<verse number="21">Але ўсё гэтае зробяць вам дзеля імя Майго, бо ня ведаюць Таго, Хто паслаў Мяне.</verse>
				<verse number="22">Калі б Я не прыйшоў і не гаварыў ім, ня мелі б грэху, а цяпер ня маюць адгаворкі ў грэху сваім.</verse>
				<verse number="23">Хто Мяне ненавідзіць, ненавідзіць і Айца Майго.</verse>
				<verse number="24">Калі б Я не ўчыніў сярод іх справаў, якіх ніхто іншы не рабіў, ня мелі б грэху, а цяпер і бачылі, і зьненавідзелі і Мяне, і Айца Майго.</verse>
				<verse number="25">Але каб споўнілася слова, напісанае ў Законе іхнім: “Зьненавідзелі Мяне дарэмна”.</verse>
				<verse number="26">Калі ж прыйдзе Абаронца, Якога Я пашлю вам ад Айца, Дух Праўды, Які ад Айца зыходзіць, Ён будзе сьведчыць пра Мяне.</verse>
				<verse number="27">І вы таксама будзеце сьведчыць, бо вы ад пачатку са Мною.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="16">
				<verse number="1">Гэта сказаў Я вам, каб вы ня згоршыліся.</verse>
				<verse number="2">Будуць выключаць вас з сынагогаў; нават прыходзіць гадзіна, калі кожны, хто заб’е вас, будзе думаць, што выконвае служэньне Богу.</verse>
				<verse number="3">І гэтак учыняць вам, бо не пазналі ані Айца, ані Мяне.</verse>
				<verse number="4">Але Я сказаў вам гэта, каб, калі прыйдзе тая гадзіна, вы памяталі, што Я сказаў вам; а не казаў вам гэтага спачатку, бо быў з вамі.</verse>
				<verse number="5">Цяпер жа Я іду да Таго, Хто паслаў Мяне, і ніхто з вас не пытаецца ў Мяне: “Куды ідзеш?”</verse>
				<verse number="6">Але ад таго, што Я сказаў вам гэта, смутак напоўніў сэрца вашае.</verse>
				<verse number="7">Але Я праўду кажу вам: карысьней для вас, каб Я адыйшоў; бо калі Я не адыйду, Абаронца ня прыйдзе да вас, а калі пайду, пашлю Яго да вас,</verse>
				<verse number="8">і Ён, прыйшоўшы, будзе дакараць сьвет у грэху, праведнасьці і судзе;</verse>
				<verse number="9">у грэху, што ня вераць у Мяне;</verse>
				<verse number="10">у праведнасьці, што Я да Айца Майго іду, і ўжо ня ўбачыце Мяне;</verse>
				<verse number="11">а ў судзе, што князь сьвету гэтага асуджаны.</verse>
				<verse number="12">Яшчэ шмат што маю сказаць вам, але вы цяпер ня можаце перанесьці.</verse>
				<verse number="13">Калі ж прыйдзе Ён, Дух Праўды, то будзе весьці вас да ўсякае праўды, бо не ад Сябе гаварыць будзе, але будзе гаварыць тое, што пачуе, і абвесьціць вам, што мае прыйсьці.</verse>
				<verse number="14">Ён праславіць Мяне, бо з Майго возьме і вам абвесьціць.</verse>
				<verse number="15">Усё, што мае Айцец, ёсьць Маё; таму Я сказаў, што з Майго возьме і вам абвесьціць.</verse>
				<verse number="16">Крыху, і ня будзеце бачыць Мяне; і зноў крыху, і ўгледзіце Мяне, бо Я да Айца іду».</verse>
				<verse number="17">Тады гаварылі некаторыя з вучняў Ягоных паміж сабою: «Што гэта Ён кажа нам: “Крыху, і ня будзеце бачыць Мяне, і зноў крыху, і ўгледзіце Мяне”, і: “Я да Айца іду”?»</verse>
				<verse number="18">Тады гаварылі: «Што гэта значыць, што Ён кажа: “Крыху”? Ня ведаем, што гаворыць».</verse>
				<verse number="19">Тады зразумеў Ісус, што хацелі спытацца ў Яго, і сказаў ім: «Ці пра тое пытаецеся адзін у аднаго, што Я сказаў: “Крыху, і ня будзеце бачыць Мяне, і зноў крыху, і ўгледзіце Мяне”?</verse>
				<verse number="20">Сапраўды, сапраўды кажу вам: вы заплачаце і загалосіце, а сьвет узрадуецца; вы сумныя будзеце, але смутак ваш радасьцю станецца.</verse>
				<verse number="21">Жанчына, калі нараджае, мае смутак, бо прыйшла яе гадзіна, але, калі народзіць дзіця, дык ужо ня памятае пра гора ад радасьці, бо нарадзіўся чалавек у сьвет.</verse>
				<verse number="22">Так і вы цяпер маеце смутак, але Я ўбачу вас ізноў, і ўзрадуецца сэрца вашае, і радасьці вашай ніхто не забярэ ў вас.</verse>
				<verse number="23">І ў той дзень ня будзеце пытацца ў Мяне ні пра што. Сапраўды, сапраўды кажу вам, калі пра што папросіце Айца ў імя Маё, Ён дасьць вам.</verse>
				<verse number="24">Да сёньня вы нічога не прасілі ў імя Маё. Прасіце, і атрымаеце, каб радасьць вашая была поўная.</verse>
				<verse number="25">Гэта ў прыказках гаварыў Я вам, але прыходзіць гадзіна, калі ўжо ня буду гаварыць у прыказках, але адкрыта абвяшчу вам пра Айца.</verse>
				<verse number="26">У той дзень будзеце прасіць у імя Маё, і не кажу вам, што Я буду прасіць Айца за вас,</verse>
				<verse number="27">бо Сам Айцец сябруе з вамі, бо вы пасябравалі са Мною і паверылі, што Я ад Бога зыйшоў.</verse>
				<verse number="28">Я зыйшоў ад Айца і прыйшоў у сьвет, і зноў пакідаю сьвет і іду да Айца».</verse>
				<verse number="29">Кажуць Яму вучні Ягоныя: «Вось, Ты цяпер адкрыта гаворыш і прыказкі аніякай не кажаш.</verse>
				<verse number="30">Цяпер ведаем, што Ты ведаеш усё і ня маеш патрэбы, каб хто пытаўся ў Цябе. Дзеля гэтага верым, што Ты ад Бога зыйшоў».</verse>
				<verse number="31">Адказаў ім Ісус: «Цяпер верыце?</verse>
				<verse number="32">Вось, прыходзіць гадзіна, і ўжо прыйшла, калі вы расьсеецеся кожны ў свой бок і пакінеце Мяне аднаго. Але Я не адзін, бо Айцец са Мною.</verse>
				<verse number="33">Гэта сказаў Я вам, каб мелі супакой у-ва Мне. У гэтым сьвеце гора мець будзеце, але будзьце пэўныя, Я перамог сьвет».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="17">
				<verse number="1">Гэта сказаў Ісус, і падняў вочы Свае да неба, і прамовіў: «Ойча! Прыйшла гадзіна. Праслаў Сына Твайго, каб і Сын Твой праславіў Цябе,</verse>
				<verse number="2">бо Ты даў Яму ўладу над усякім целам, каб усяму, што Ты даў Яму, Ён даў жыцьцё вечнае.</verse>
				<verse number="3">А гэта ёсьць жыцьцё вечнае, каб пазналі Цябе, адзінага праўдзівага Бога, і Таго, Каго Ты паслаў, — Ісуса Хрыста.</verse>
				<verse number="4">Я праславіў Цябе на зямлі, скончыў справу, якую Ты даў Мне зрабіць.</verse>
				<verse number="5">Дык цяпер праслаў Мяне Ты, Ойча, у Цябе Самога той славаю, якую Я меў у Цябе раней, чым сьвет быў.</verse>
				<verse number="6">Я зьявіў імя Тваё людзям, якіх Ты Мне даў са сьвету. Яны былі Твае, і Ты іх даў Мне, і яны захавалі слова Тваё.</verse>
				<verse number="7">Цяпер яны пазналі, што ўсё, што Ты даў Мне, гэта ад Цябе.</verse>
				<verse number="8">Бо словы, якія Ты даў Мне, Я даў ім, і яны ўзялі і сапраўды зразумелі, што Я ад Цябе зыйшоў, і паверылі, што Ты Мяне паслаў.</verse>
				<verse number="9">Я за іх прашу, не за сьвет прашу, але за тых, якіх Ты даў Мне, бо яны Твае.</verse>
				<verse number="10">І ўсё Маё — Тваё, і Тваё — Маё; і ў іх Я ўславіўся.</verse>
				<verse number="11">І Я ўжо не ў сьвеце, але яны ў сьвеце, а Я да Цябе іду. Ойча сьвяты! Захавай іх у імя Тваё, тых, якіх Ты Мне даў, каб яны былі адно, як і Мы.</verse>
				<verse number="12">Калі Я быў з імі ў сьвеце, Я захоўваў іх у імя Тваё; тых, якіх Ты Мне даў, Я захаваў, і ніхто з іх не загінуў, акрамя сына загубы, каб споўнілася Пісаньне.</verse>
				<verse number="13">Цяпер жа Я да Цябе іду і гэта кажу ў сьвеце, каб яны мелі радасьць Маю ў сабе поўную.</verse>
				<verse number="14">Я даў ім слова Тваё, і сьвет зьненавідзеў іх, бо яны не са сьвету, як і Я не са сьвету.</verse>
				<verse number="15">Не прашу, каб Ты ўзяў іх са сьвету, але каб захаваў іх ад зла.</verse>
				<verse number="16">Яны не са сьвету, як і Я не са сьвету.</verse>
				<verse number="17">Асьвяці іх у праўдзе Тваёй! Слова Тваё — праўда.</verse>
				<verse number="18">Як Ты паслаў Мяне ў сьвет, так і Я паслаў іх у сьвет.</verse>
				<verse number="19">І за іх Я пасьвячаю Сябе, каб і яны былі асьвечаны ў праўдзе.</verse>
				<verse number="20">Не за іх жа толькі прашу, але і за тых, якія паверылі ў Мяне праз слова іх,</verse>
				<verse number="21">каб усе былі адно, як Ты, Айцец, у-ва Мне, і Я ў Табе, каб і яны былі ў Нас адно, каб паверыў сьвет, што Ты паслаў Мяне.</verse>
				<verse number="22">І славу, якую Ты даў Мне, Я даў ім, каб яны былі адно, як Мы адно.</verse>
				<verse number="23">Я ў іх, і Ты ў-ва Мне; каб былі злучаны ў адно, і каб пазнаў сьвет, што Ты паслаў Мяне і палюбіў іх, як палюбіў Мяне.</verse>
				<verse number="24">Ойча, тыя, якіх Ты даў Мне, хачу, каб і яны былі са Мною там, дзе Я, каб бачылі славу Маю, якую Ты даў Мне, бо Ты палюбіў Мяне раней заснаваньня сьвету.</verse>
				<verse number="25">Ойча праведны! І сьвет Цябе не пазнаў, але Я пазнаў Цябе, і яны пазналі, што Ты паслаў Мяне.</verse>
				<verse number="26">І Я паведаміў ім імя Тваё і паведамлю, каб любоў, якою Ты палюбіў Мяне, у іх была, і Я ў іх».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="18">
				<verse number="1">Сказаўшы гэта, Ісус выйшаў з вучнямі Сваімі за струмень Кедрон, дзе быў сад, у які ўвайшоў Сам і вучні Ягоныя.</verse>
				<verse number="2">Ведаў жа гэтае месца і Юда, які выдаў Яго, бо Ісус там часта зьбіраўся з вучнямі Сваімі.</verse>
				<verse number="3">Дык Юда, узяўшы кагорту і паслугачоў ад першасьвятароў і фарысэяў, прыходзіць туды з ліхтарамі, лямпамі і зброяй.</verse>
				<verse number="4">Ісус жа, ведаючы ўсё, што з Ім будзе, выйшаў і сказаў ім: «Каго шукаеце?»</verse>
				<verse number="5">Адказалі Яму: «Ісуса з Назарэту». Кажа ім Ісус: «Гэта Я». Стаяў жа з імі і Юда, які выдаў Яго.</verse>
				<verse number="6">Калі ж Ён сказаў ім: «Гэта Я», яны адступіліся назад і ўпалі на зямлю.</verse>
				<verse number="7">Тады ізноў спытаўся ў іх: «Каго шукаеце?» Яны сказалі: «Ісуса з Назарэту».</verse>
				<verse number="8">Адказаў Ісус: «Я сказаў вам, што гэта Я; калі ж Мяне шукаеце, дазвольце ім адыйсьці»,</verse>
				<verse number="9">каб споўнілася слова, якое Ён сказаў: «З тых, якіх Ты даў Мне, Я не загубіў нікога».</verse>
				<verse number="10">Сымон жа Пётар, маючы меч, выцягнуў яго і ўдарыў слугу першасьвятара, і адсек яму правае вуха; а імя таго слугі было Малх.</verse>
				<verse number="11">Але Ісус сказаў Пятру: «Укладзі меч твой у похвы. Ці ж Я ня вып’ю келіха, які даў Мне Айцец?»</verse>
				<verse number="12">Тады кагорта і тысячнік, і паслугачы юдэйскія схапілі Ісуса, і зьвязалі Яго,</verse>
				<verse number="13">і павялі Яго спачатку да Анны, бо ён быў цесьцем Каяфы, які быў у той год першасьвятаром.</verse>
				<verse number="14">Гэты Каяфа парадзіў Юдэям, што карысьней аднаму Чалавеку загінуць за народ.</verse>
				<verse number="15">А за Ісусам ішоў Сымон Пётар і другі вучань. Вучань той быў знаёмы з першасьвятаром, і ён увайшоў з Ісусам на панадворак першасьвятара.</verse>
				<verse number="16">А Пётар стаяў ля дзьвярэй звонку. Тады другі вучань, які быў знаёмы з першасьвятаром, пайшоў, і сказаў прыдзьверніцы, і ўвёў Пятра.</verse>
				<verse number="17">Тады кажа служка прыдзьверніца Пятру: «Ці і ты ня з вучняў Гэтага Чалавека?» Ён кажа: «Не».</verse>
				<verse number="18">А слугі і паслугачы, распаліўшы вуглі, бо было сьцюдзёна, стаялі і грэліся. Пётар таксама стаяў з імі і грэўся.</verse>
				<verse number="19">Першасьвятар жа спытаўся ў Ісуса пра вучняў Ягоных і пра вучэньне Ягонае.</verse>
				<verse number="20">Адказаў яму Ісус: «Я адкрыта гаварыў сьвету. Я заўсёды навучаў у сынагозе і ў сьвятыні, дзе заўсёды зьбіраюцца Юдэі, і таемна не гаварыў нічога.</verse>
				<verse number="21">Чаму пытаешся ў Мяне? Папытайся ў тых, хто слухаў, што Я гаварыў ім. Вось яны ведаюць, што Я гаварыў».</verse>
				<verse number="22">Калі Ён сказаў гэта, адзін з паслугачоў, які стаяў побач, ударыў Ісуса па шчацэ, кажучы: «Так Ты адказваеш першасьвятару?»</verse>
				<verse number="23">Адказаў яму Ісус: «Калі Я сказаў кепска, засьведчы, што кепска, а калі добра, за што б’еш Мяне?»</verse>
				<verse number="24">Анна паслаў Яго зьвязанага да першасьвятара Каяфы.</verse>
				<verse number="25">А Сымон Пётар стаяў і грэўся. Тады сказалі яму: «Ці і ты ня з вучняў Ягоных?» Ён адрокся і сказаў: «Не».</verse>
				<verse number="26">Кажа адзін са слугаў першасьвятара, сваяк таго, якому Пётар адсек вуха: «Ці ж ня бачыў я цябе з Ім у садзе?»</verse>
				<verse number="27">Пётар ізноў адрокся; і адразу прапяяў певень.</verse>
				<verse number="28">Тады вядуць Ісуса ад Каяфы ў прэторыю. Была раніца, і яны не ўвайшлі ў прэторыю, каб не занячысьціцца, але каб маглі есьці пасху.</verse>
				<verse number="29">Дык выйшаў да іх Пілат і сказаў: «Якое абвінавачваньне вы выстаўляеце адносна Чалавека гэтага?»</verse>
				<verse number="30">Яны адказалі і сказалі яму: «Калі б Ён ня быў ліхадзеем, мы ня выдалі б Яго табе!»</verse>
				<verse number="31">Тады сказаў ім Пілат: «Вазьміце Яго вы і паводле вашага Закону судзіце Яго». Тады Юдэі сказалі яму: «Нам нікога ня можна забіваць»,</verse>
				<verse number="32">каб споўнілася слова Ісуса, якое Ён сказаў, даючы знак, якою сьмерцю мае памерці.</verse>
				<verse number="33">Дык Пілат ізноў увайшоў у прэторыю, і паклікаў Ісуса, і сказаў Яму: «Ты — Валадар Юдэйскі?»</verse>
				<verse number="34">Адказаў яму Ісус: «Ці ты ад сябе гаворыш гэта, ці іншыя сказалі табе пра Мяне?»</verse>
				<verse number="35">Пілат адказаў: «Ці ж я Юдэй? Твой народ і першасьвятары выдалі Цябе мне. Што Ты ўчыніў?»</verse>
				<verse number="36">Адказаў Ісус: «Валадарства Маё ня з гэтага сьвету. Калі б з гэтага сьвету было Валадарства Маё, паслугачы Мае змагаліся б, каб Я ня быў выдадзены Юдэям. Цяпер жа Валадарства Маё ня згэтуль».</verse>
				<verse number="37">Тады сказаў Яму Пілат: «Дык Ты Валадар?» Адказаў Ісус: «Ты кажаш, што Я — Валадар. Я на тое нарадзіўся і на тое прыйшоў у сьвет, каб сьведчыць пра праўду. Усякі, хто з праўды, слухае голас Мой».</verse>
				<verse number="38">Кажа Яму Пілат: «Што ёсьць праўда?» І, сказаўшы гэта, ізноў выйшаў да Юдэяў і кажа ім: «Я аніякае віны ў Ім не знаходжу.</verse>
				<verse number="39">Ёсьць жа ў вас звычай, каб я некага адпускаў вам на Пасху. Хочаце, адпушчу вам Валадара Юдэйскага?»</verse>
				<verse number="40">Тады ізноў закрычалі ўсе, кажучы: «Не Яго, але Бараббу!» А Барабба быў разбойнік.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="19">
				<verse number="1">Тады Пілат узяў Ісуса і бічаваў.</verse>
				<verse number="2">І жаўнеры, сплёўшы вянок з церняў, усклалі Яму на галаву, і апранулі Яму пурпуровую шату,</verse>
				<verse number="3">і казалі: «Радуйся, Валадару Юдэйскі!», і білі Яго па шчоках.</verse>
				<verse number="4">Тады Пілат ізноў выйшаў навонкі і кажа ім: «Вось, я выводжу Яго навонкі да вас, каб вы даведаліся, што я не знаходжу ў Ім аніякае віны».</verse>
				<verse number="5">Тады выйшаў навонкі Ісус у цярновым вянку і пурпуровай шаце. І кажа ім [Пілат]: «Вось Чалавек!»</verse>
				<verse number="6">Калі ж убачылі Яго першасьвятары і паслугачы, дык закрычалі, кажучы: «Укрыжуй, укрыжуй!» Кажа ім Пілат: «Вазьміце Яго вы і ўкрыжуйце, бо я не знайшоў ў Ім віны».</verse>
				<verse number="7">Адказалі яму Юдэі: «Мы маем Закон; і паводле Закону нашага Ён павінен памерці, бо зрабіў Сябе Сынам Божым».</verse>
				<verse number="8">Калі Пілат пачуў гэта слова, яшчэ больш спалохаўся.</verse>
				<verse number="9">І ўвайшоў ён ізноў у прэторыю, і кажа Ісусу: «Адкуль Ты?» Ісус жа ня даў яму адказу.</verse>
				<verse number="10">Тады кажа Яму Пілат: «Ты не гаворыш са мною? Ці Ты ня ведаеш, што я маю ўладу ўкрыжаваць Цябе і маю ўладу адпусьціць Цябе?»</verse>
				<verse number="11">Адказаў Ісус: «Ты ня меў бы аніякае ўлады нада Мною, калі б Табе не было дадзена звыш; дзеля гэтага большы грэх мае той, хто выдаў Мяне табе».</verse>
				<verse number="12">З таго моманту Пілат шукаў, каб адпусьціць Яго. А Юдэі закрычалі, кажучы: «Калі адпусьціш Яго, ты ня сябра цэзару; усякі, хто робіць сябе валадаром, працівіцца цэзару».</verse>
				<verse number="13">Пілат, пачуўшы гэта слова, вывеў Ісуса на вонкі і сеў на судовым пасадзе, на месцы, якое звалася Літастратан, а па-гебрайску — Габбата.</verse>
				<verse number="14">А быў дзень прыгатаваньня Пасхі, гадзіна каля шостай. І кажа ён Юдэям: «Вось, Валадар ваш!»</verse>
				<verse number="15">Яны ж закрычалі: «Вазьмі, вазьмі, укрыжуй Яго!» Кажа ім Пілат: «Валадара вашага ўкрыжую?» Адказалі першасьвятары: «Мы ня маем валадара, акрамя цэзара».</verse>
				<verse number="16">Тады ён выдаў ім Яго, каб быў укрыжаваны. Яны ўзялі Ісуса і павялі.</verse>
				<verse number="17">І, несучы крыж Свой, Ён выйшаў на месца, называнае Чараповае, якое па-гебрайску завецца Гальгота.</verse>
				<verse number="18">Там укрыжавалі Яго, і з Ім двух другіх паабапал Яго, а ў сярэдзіне — Ісуса.</verse>
				<verse number="19">А Пілат напісаў надпіс і паставіў на крыжы. Было ж напісана: «Ісус з Назарэту, Валадар Юдэйскі».</verse>
				<verse number="20">Гэты надпіс чыталі многія Юдэі, бо месца, дзе быў укрыжаваны Ісус, было недалёка ад гораду, і напісана было па-гебрайску, па-грэцку і па-рымску.</verse>
				<verse number="21">Тады казалі Пілату першасьвятары юдэйскія: «Не пішы: “Валадар Юдэйскі”, але, што Ён Сам сказаў: “Я — валадар юдэйскі”».</verse>
				<verse number="22">Адказаў Пілат: «Што я напісаў, тое напісаў».</verse>
				<verse number="23">А жаўнеры, калі ўкрыжавалі Ісуса, узялі адзеньне Ягонае і падзялілі на чатыры часткі — кожнаму жаўнеру частка, і вопратку. А вопратка была ня шытая, але ўся вытканая ад верху.</verse>
				<verse number="24">Тады сказалі яны адзін аднаму: «Ня будзем разьдзіраць яе, але кінем жэрабя, чыёй яна будзе»; каб споўнілася Пісаньне, якое кажа: «Падзялілі адзеньне Маё між сабою і пра шату Маю кідалі жэрабе». Так і ўчынілі жаўнеры.</verse>
				<verse number="25">А каля крыжа Ісуса стаялі маці Ягоная і сястра маці Ягонай Марыя Кляопава, і Марыя Магдалена.</verse>
				<verse number="26">Ісус жа, убачыўшы маці і вучня, які стаяў побач і якога Ён любіў, кажа маці Сваёй: «Жанчына! Вось сын твой!»</verse>
				<verse number="27">Потым кажа вучню: «Вось маці твая!» І з таго часу вучань узяў яе да сябе.</verse>
				<verse number="28">Пасьля гэтага Ісус, ведаючы, што ўсё ўжо зьдзейсьнілася, каб споўнілася Пісаньне, кажа: «Смагну!»</verse>
				<verse number="29">Там стаяла пасудзіна, поўная воцату. [Жаўнеры], напоўніўшы губку воцатам і ўсклаўшы на ізоп, паднесьлі да вуснаў Ягоных.</verse>
				<verse number="30">Калі ж Ісус узяў воцат, сказаў: «Зьдзейсьнілася!», і, схіліўшы галаву, аддаў дух.</verse>
				<verse number="31">А Юдэі, каб не засталіся целы на крыжы ў суботу, таму што быў дзень прыгатаваньня, а тая субота была днём вялікім, прасілі Пілата, каб перабіць ў іх галёнкі і зьняць.</verse>
				<verse number="32">Тады прыйшлі жаўнеры, і ў першага перабілі галёнкі, і ў другога, які быў укрыжаваны з Ім.</verse>
				<verse number="33">Прыйшоўшы да Ісуса, калі ўбачылі, што Ён ужо памёршы, дык не перабілі ў Яго галёнак,</verse>
				<verse number="34">але адзін з жаўнераў дзідаю прабіў бок Ягоны, і адразу выцякла кроў і вада.</verse>
				<verse number="35">І той, хто бачыў, засьведчыў, і сьведчаньне ягонае праўдзівае; і ён ведае, што кажа праўду, каб вы паверылі.</verse>
				<verse number="36">Бо гэта сталася, каб споўнілася Пісаньне: «Косьць Ягоная ня будзе пераломленая».</verse>
				<verse number="37">І зноў іншае Пісаньне кажа: «Угледзяць, каго прабілі».</verse>
				<verse number="38">Пасьля гэтага Язэп з Арыматэі, які быў вучнем Ісуса, але патаемным дзеля страху перад Юдэямі, папрасіў Пілата, каб узяць цела Ісуса; і Пілат дазволіў. Тады ён прыйшоў і ўзяў цела Ісуса.</verse>
				<verse number="39">Прыйшоў і Нікадэм, які перш прыходзіў да Ісуса ўначы, несучы мешаніну сьмірны і алёэ фунтаў каля ста.</verse>
				<verse number="40">Яны ўзялі цела Ісуса і абгарнулі Яго ў прасьціну з духмянасьцямі, як ёсьць звычай хаваць у Юдэяў.</verse>
				<verse number="41">На тым месцы, дзе Ён быў укрыжаваны, быў сад, і ў тым садзе — новая магіла, у якой яшчэ ніхто ня быў паложаны.</verse>
				<verse number="42">Там дзеля дня прыгатаваньня юдэйскага, бо магіла была блізка, палажылі Ісуса.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="20">
				<verse number="1">У першы ж дзень пасьля суботы Марыя Магдалена прыходзіць раніцаю, калі яшчэ было цёмна, да магілы і бачыць, што камень адвалены ад магілы.</verse>
				<verse number="2">Тады бяжыць і прыходзіць да Сымона Пятра і другога вучня, з якім сябраваў Ісус, і кажа ім: «Узялі Госпада з магілы, і ня ведаем, дзе палажылі Яго».</verse>
				<verse number="3">Тады выйшаў Пётар і другі вучань і прыйшлі да магілы.</verse>
				<verse number="4">Беглі ж абодва разам, і другі вучань бег хутчэй за Пятра, і прыйшоў першы да магілы,</verse>
				<verse number="5">і, нахіліўшыся, бачыць, што ляжыць прасьціна, але не ўвайшоў.</verse>
				<verse number="6">Тады прыходзіць Сымон Пётар, ідучы за ім, і ўваходзіць у магілу, і бачыць, што ляжыць прасьціна</verse>
				<verse number="7">і хустка, што была на галаве Ягонай, не разам з прасьціною, але асобна скручаная ў адным месцы.</verse>
				<verse number="8">Тады ўвайшоў і другі вучань, які першы прыйшоў да магілы, і ўбачыў, і паверыў.</verse>
				<verse number="9">Бо яны яшчэ ня ведалі Пісаньня, што Ён мусіць уваскрэснуць з мёртвых.</verse>
				<verse number="10">Тады вучні ізноў адыйшлі да сябе.</verse>
				<verse number="11">А Марыя стаяла звонку каля магілы, плачучы. Калі ж яна плакала, нахілілася да магілы</verse>
				<verse number="12">і бачыць двух анёлаў у белым, што сядзелі адзін ля галавы і другі ля ног, дзе ляжала цела Ісуса.</verse>
				<verse number="13">І яны кажуць ёй: «Жанчына! Што ты плачаш?» Яна кажа: «Забралі Госпада майго, і ня ведаю, дзе палажылі Яго».</verse>
				<verse number="14">І, сказаўшы гэта, яна павярнулася назад, і бачыць, што стаіць Ісус, і яна ня ведала, што гэта Ісус.</verse>
				<verse number="15">Кажа ёй Ісус: «Жанчына! Што ты плачаш? Каго шукаеш?» Яна, думаючы, што гэта садоўнік, кажа Яму: «Пане! Калі Ты вынес Яго, скажы мне, дзе Ты Яго палажыў, і я вазьму Яго».</verse>
				<verse number="16">Кажа ёй Ісус: «Марыя!» Яна, павярнуўшыся, кажа Яму: «Раббуні!», — што значыць Настаўнік.</verse>
				<verse number="17">Кажа ёй Ісус: «Не дакранайся да Мяне, бо Я яшчэ не ўзыйшоў да Айца Майго, а ідзі да братоў Маіх і скажы ім: “Узыходжу да Айца Майго і Айца вашага, і да Бога Майго і Бога вашага”».</verse>
				<verse number="18">Марыя Магдалена прыходзіць, абвяшчаючы вучням, што бачыла Госпада і што Ён гэта сказаў ёй.</verse>
				<verse number="19">А ўвечары таго першага дня пасьля суботы, калі дзьверы там, дзе зьбіраліся вучні Ягоныя, былі замкнёныя дзеля страху перад Юдэямі, прыйшоў Ісус, і стаў пасярэдзіне, і кажа ім: «Супакой вам!»</verse>
				<verse number="20">І, сказаўшы гэта, паказаў ім рукі і бок Свой. Тады ўзрадаваліся вучні, убачыўшы Госпада.</verse>
				<verse number="21">Тады Ісус сказаў ім ізноў: «Супакой вам! Як паслаў Мяне Айцец, і Я пасылаю вас».</verse>
				<verse number="22">І, сказаўшы гэта, дыхнуў і кажа ім: «Прыйміце Духа Сьвятога.</verse>
				<verse number="23">Каму адпусьціце грахі, таму будуць адпушчаны, на кім затрымаеце, на тым будуць затрыманыя».</verse>
				<verse number="24">А Тамаш, адзін з Дванаццаці, называны Блізьнюк, ня быў з імі, калі прыходзіў Ісус.</verse>
				<verse number="25">Іншыя вучні тады сказалі яму: «Мы бачылі Госпада». А ён сказаў ім: «Калі ня ўбачу на руках Ягоных ранаў ад цьвікоў і не ўткну пальца майго ў раны ад цьвікоў, і не ўлажу рукі маёй у бок Ягоны, не паверу».</verse>
				<verse number="26">І праз восем дзён ізноў былі ў доме вучні Ягоныя, і Тамаш з імі. Прыходзіць Ісус пры замкнёных дзьвярах, і стаў пасярэдзіне, і сказаў: «Супакой вам!»</verse>
				<verse number="27">Потым кажа да Тамаша: «Дай сюды палец твой і паглядзі рукі Мае; дай руку тваю і ўткні ў бок Мой; і ня будзь няверным, але верным».</verse>
				<verse number="28">І адказаў Тамаш, і сказаў Яму: «Госпад мой і Бог мой!»</verse>
				<verse number="29">Кажа яму Ісус: «Ты паверыў, Тамаш, таму што ўбачыў Мяне. Шчасьлівыя тыя, якія ня бачылі і паверылі».</verse>
				<verse number="30">Тады шмат іншых знакаў учыніў Ісус перад вучнямі Сваімі, пра якія не напісана ў гэтай кнізе.</verse>
				<verse number="31">А гэта напісана, каб вы паверылі, што Ісус ёсьць Хрыстос, Сын Божы, і каб, веручы, мелі жыцьцё ў імя Яго.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="21">
				<verse number="1">Пасьля гэтага ізноў зьявіўся Ісус вучням Сваім ля мора Тыбэрыядзкага. Зьявіўся Ён вось як:</verse>
				<verse number="2">былі разам Сымон Пётар і Тамаш, называны Блізьнюк, і Натанаэль з Каны Галілейскай, і сыны Зэбэдэявы, і двое другіх з вучняў Ягоных.</verse>
				<verse number="3">Кажа ім Сымон Пётар: «Іду лавіць рыбу». Кажуць яму: «Пойдзем і мы з табою». Яны выйшлі і адразу ўвайшлі ў човен, і не злавілі ў тую ноч нічога.</verse>
				<verse number="4">Калі ўжо настала раніца, Ісус стаў на беразе, але вучні не пазналі, што гэта Ісус.</verse>
				<verse number="5">Кажа ім Ісус: «Дзеці! Ці маеце што ядомае?» Яны адказалі Яму: «Не».</verse>
				<verse number="6">Ён жа сказаў ім: «Закіньце нерат на правы бок чаўна і зловіце». Тады яны закінулі, і ўжо не маглі яго выцягнуць дзеля мноства рыбы.</verse>
				<verse number="7">Тады той вучань, якога любіў Ісус, кажа Пятру: «Гэта Госпад». Сымон жа Пётар, пачуўшы, што гэта Госпад, падперазаўся кашуляю, бо быў голы, і кінуўся ў мора.</verse>
				<verse number="8">А іншыя вучні прыплылі ў чаўне, бо не былі далёка ад зямлі, локцяў каля двухсот, цягнучы нерат з рыбаю.</verse>
				<verse number="9">Калі ж выйшлі на зямлю, бачаць раскладзены агонь і рыбу, што ляжала на ім, і хлеб.</verse>
				<verse number="10">Кажа ім Ісус: «Прынясіце з тае рыбы, якую вы цяпер злавілі».</verse>
				<verse number="11">Сымон Пётар пайшоў і выцягнуў на зямлю нерат, поўны вялікіх рыбаў, якіх было сто пяцьдзясят тры, і пры гэткай колькасьці нерат не падраўся.</verse>
				<verse number="12">Кажа ім Ісус: «Ідзіце, абедайце». З вучняў жа ніхто не адважыўся даведвацца ў Яго: «Хто Ты?», бо ведалі, што гэта Госпад.</verse>
				<verse number="13">Прыходзіць тады Ісус, і бярэ хлеб, і дае ім; таксама і рыбу.</verse>
				<verse number="14">Гэта ўжо трэці раз зьявіўся Ісус вучням Сваім пасьля ўваскрасеньня з мёртвых.</verse>
				<verse number="15">Калі ж яны абедалі, Ісус кажа Сымону Пятру: «Сымон Ёнін, ці любіш ты Мяне больш, чым гэтыя?» Той кажа Яму: «Так, Госпадзе! Ты ведаеш, што я сябрую з Табою». Ён кажа яму: «Пасьві ягняткі Мае».</verse>
				<verse number="16">Зноў кажа яму другі раз: «Сымон Ёнін, ці любіш ты Мяне?» Той кажа Яму: «Так, Госпадзе! Ты ведаеш, што я сябрую з Табою». Ён кажа яму: «Пасьві авечкі Мае».</verse>
				<verse number="17">Кажа яму трэці раз: «Сымон Ёнін, ці сябруеш ты са Мною?» Засмуціўся Пётар, што трэці раз спытаўся ў яго: «Ці сябруеш ты са Мною?», і сказаў Яму: «Госпадзе! Ты ўсё ведаеш, Ты ведаеш, што я сябрую з Табою!» Кажа яму Ісус: «Пасьві авечкі Мае.</verse>
				<verse number="18">Сапраўды, сапраўды кажу табе: калі ты быў малады, дык падпаясваўся сам і хадзіў, куды хацеў; а як састарэеш, выцягнеш рукі твае, і другі цябе падпаяша і павядзе, куды ня хочаш».</verse>
				<verse number="19">А гэта Ён сказаў, даючы знак, якою сьмерцяю той праславіць Бога. І, сказаўшы гэтае, кажа яму: «Ідзі за Мною».</verse>
				<verse number="20">Павярнуўшыся, Пётар бачыць, што ідзе за ім вучань, якога любіў Ісус і які на вячэры ўзьлёг ля грудзей Ягоных, і сказаў: «Госпадзе! Хто той, які выдасьць Цябе?»</verse>
				<verse number="21">Убачыўшы яго, Пётар кажа Ісусу: «Госпадзе! А ён што?»</verse>
				<verse number="22">Кажа яму Ісус: «Калі Я хачу, каб ён застаўся, пакуль прыйду, што табе? Ты ідзі за Мною!»</verse>
				<verse number="23">Тады прайшло слова гэтае між братоў, што вучань той не памрэ. Але Ісус не сказаў яму, што ён не памрэ, але: «Калі Я хачу, каб ён застаўся, пакуль прыйду, што табе?»</verse>
				<verse number="24">Гэты вучань і сьведчыць пра гэтае, і напісаў гэта. І мы ведаем, што праўдзівае сьведчаньне ягонае.</verse>
				<verse number="25">Ёсьць таксама шмат іншага, што ўчыніў Ісус, але, каб напісаць гэта асобна, дык, я мяркую, і самому сьвету не зьмясьціць бы напісаных кнігаў. Амэн.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="44">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Што праўда, першае слова ўчыніў я, Тэафіле, пра ўсё, што пачаў Ісус рабіць і навучаць</verse>
				<verse number="2">да таго дня, у які быў узьнесены, даўшы праз Духа Сьвятога загады апосталам, якіх выбраў,</verse>
				<verse number="3">і перад якімі зьявіў Сябе жывым пасьля цярпеньняў Сваіх са шматлікімі доказамі, на працягу сарака дзён паказываючыся ім і кажучы пра Валадарства Божае.</verse>
				<verse number="4">І, сабраўшы іх, загадаў ім: «Не адыходзьце з Ерусаліму, але чакайце на абяцаньне Айца, пра якое вы чулі ад Мяне,</verse>
				<verse number="5">што Ян хрысьціў вадою, а вы праз некалькі дзён будзеце ахрышчаны Духам Сьвятым».</verse>
				<verse number="6">А яны, зыйшоўшыся, пыталіся ў Яго, кажучы: «Госпадзе, ці ня ў гэты час Ты адновіш валадарства Ізраіля?»</verse>
				<verse number="7">Ён жа сказаў ім: «Ня вам ведаць час ці пару, якія Айцец паклаў ва ўладзе Сваёй,</verse>
				<verse number="8">але вы возьмеце сілу, як зыйдзе на вас Дух Сьвяты, і будзеце Мне сьведкамі ў Ерусаліме, і ў-ва ўсёй Юдэі і Самарыі, і нават да краю зямлі».</verse>
				<verse number="9">І, сказаўшы гэтае, Ён быў падняты, калі яны глядзелі [на Яго], і воблака ўзяло Яго ад вачэй іхніх.</verse>
				<verse number="10">І калі яны ўглядаліся ў неба, як Ён адыходзіў, вось, два мужы сталі перад імі ў белым адзеньні</verse>
				<verse number="11">і сказалі: «Мужы Галілейскія! Чаго вы стаіцё, гледзячы ў неба? Гэты Ісус, узяты ад вас у неба, прыйдзе гэтак сама, як вы бачылі Яго, што ідзе ў неба».</verse>
				<verse number="12">Тады яны вярнуліся ў Ерусалім з гары, называнай Аліўнай, што блізка ад Ерусаліму, за дзень суботні ходу.</verse>
				<verse number="13">І, калі прыйшлі, узыйшлі ў залю, дзе былі Пётар, і Якуб, і Ян, і Андрэй, Філіп і Тамаш, Барталамей і Мацьвей, Якуб Алфеяў і Сымон Зілот, і Юда Якубаў.</verse>
				<verse number="14">Усе яны трывалі аднадушна ў малітвах і просьбах разам з жанчынамі, і Марыяй, маці Ісуса, і братамі Ягонымі.</verse>
				<verse number="15">І ў тыя дні Пётар, устаўшы сярод вучняў, сказаў, — а была грамада імёнаў разам каля ста дваццаці:</verse>
				<verse number="16">«Мужы браты! Мусіла споўніцца тое Пісаньне, якое казаў раней Дух Сьвяты праз вусны Давіда пра Юду, што стаўся павадыром тых, якія схапілі Ісуса,</verse>
				<verse number="17">што быў ён палічаны з намі, і выпала яму жэрабя служэньня гэтага.</verse>
				<verse number="18">Ён, што праўда, прыдбаў поле за нагароду няправеднасьці і, рынуўшыся, разьдзёрся папалове, і вываліліся ўсе ўнутранасьці ягоныя,</verse>
				<verse number="19">і сталася гэта вядома ўсім, хто жыве ў Ерусаліме, так што поле тое названае на іхняй мове Акельдама, гэта ёсьць Поле крыві.</verse>
				<verse number="20">Бо напісана ў кнізе Псальмаў: “Няхай станецца двор ягоны пустым, і няхай ніхто не жыве ў ім”, і: “Урад ягоны няхай возьме іншы”.</verse>
				<verse number="21">Дык з тых мужоў, якія зыходзіліся з намі праз увесь час, калі прыходзіў і выходзіў да нас Госпад Ісус,</verse>
				<verse number="22">пачынаючы ад хрышчэньня Янавага ажно да дня, калі Ён быў узяты ад нас, адзін з іх мусіць стацца разам з намі сьведкам уваскрасеньня Яго».</verse>
				<verse number="23">І паставілі двух: Язэпа, называнага Барсабам, якога звалі Юстам, і Мацея,</verse>
				<verse number="24">і, молячыся, сказалі: «Ты, Госпадзе, Які ведаеш сэрцы ўсіх, пакажы з гэтых двух аднаго, якога Ты выбраў</verse>
				<verse number="25">узяць жэрабя служэньня гэтага і апостальства, ад якога адступіўся Юда, каб ісьці на месца сваё».</verse>
				<verse number="26">І кінулі жэрабя пра іх, і ўпала жэрабя на Мацея, і ён быў далучаны да адзінаццаці апосталаў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">І як надыйшоў дзень Пяцідзясятніцы, былі ўсе аднадушна разам.</verse>
				<verse number="2">І стаўся раптам шум з неба, быццам ад наляцеўшага гвалтоўнага ветру, і напоўніў увесь дом, дзе яны сядзелі.</verse>
				<verse number="3">І паказаліся ім падзеленыя языкі, быццам агнявыя, і паселі на кожным з іх.</verse>
				<verse number="4">І напоўніліся ўсе Духам Сьвятым, і пачалі гаварыць іншымі мовамі, як Дух даваў ім прамаўляць.</verse>
				<verse number="5">Былі ж у Ерусаліме пасяліўшыся юдэі, мужы пабожныя, з усякага народу пад небам.</verse>
				<verse number="6">А як стаўся голас гэты, зыйшлося мноства і ўстрывожылася, бо кожны чуў, што яны гавораць ягонай мовай.</verse>
				<verse number="7">Усе ж дзівіліся і зьдзіўляліся, кажучы адзін аднаму: «Вось, усе гэтыя, што гавораць, ці ж не Галілейцы?</verse>
				<verse number="8">І як мы чуем кожны сваю мову, у якой нарадзіліся?</verse>
				<verse number="9">Парты, і Мэды, і Эляміты, і жыхары Мэсапатаміі, Юдэі і Кападокіі, Понту і Азіі,</verse>
				<verse number="10">Фрыгіі і Памфіліі, Эгіпту і межаў Лібіі каля Кірэнэі, і прыйшоўшыя рымскія Юдэі, і празэліты,</verse>
				<verse number="11">Крыцяне і Арабы, — чуем іх, што гавораць нашымі мовамі пра веліч Божую?»</verse>
				<verse number="12">Дзівіліся ж усе і бянтэжыліся, кажучы адзін аднаму: «Што гэта можа быць?»</verse>
				<verse number="13">А іншыя, насьмяхаючыся, казалі, што яны напіліся маладога віна.</verse>
				<verse number="14">Пётар жа з Адзінаццацьцю, устаўшы, падняў голас свой і прамовіў да іх: «Мужы Юдэйскія і ўсе жыхары Ерусаліму! Няхай будзе вам гэта вядома, і выслухайце словы мае,</verse>
				<verse number="15">бо яны ня п’яныя, як вы думаеце, бо яшчэ трэцяя гадзіна дня.</verse>
				<verse number="16">Але гэта ёсьць тое, што сказана праз прарока Ёэля:</verse>
				<verse number="17">“І будзе ў апошнія дні, — кажа Бог, — выльлю Духа Майго на ўсякае цела, і будуць прарочыць сыны вашыя і дочкі вашыя; і юнакі вашыя будуць бачыць відзежы, і старыя вашыя будуць сьніць сны.</verse>
				<verse number="18">І на слугаў Маіх і на служак Маіх выльлю ў тыя дні Духа Майго, і будуць прарочыць.</verse>
				<verse number="19">І дам цуды ў небе ўгары і знакі на зямлі ўнізе: кроў, і агонь, і куродым.</verse>
				<verse number="20">Сонца пераменіцца ў цемру, і месяц — у кроў перш, чым прыйдзе дзень Госпадаў, вялікі і слаўны.</verse>
				<verse number="21">І будзе: кожны, хто прызаве імя Госпада, будзе збаўлены”.</verse>
				<verse number="22">Мужы Ізраільцяне, выслухайце гэтыя словы: Ісуса з Назарэту, Мужа, зьяўленага між вамі Богам моцамі, і цудамі, і знакамі, якія рабіў праз Яго Бог сярод вас, як і самі вы ведаеце,</verse>
				<verse number="23">Яго, паводле вызначанай рады і прадбачаньня Божага выдадзенага, вы, узяўшы і рукамі беззаконьнікаў прыбіўшы цьвікамі, забілі.</verse>
				<verse number="24">Яго Бог уваскрасіў, вызваліўшы з мукаў сьмерці, таму што немагчыма было, каб Ён быў стрыманы ёю.</verse>
				<verse number="25">Бо Давід кажа пра Яго: “Бачыў я Госпада перад сабою заўсёды, бо Ён праваруч мяне, каб я не захістаўся.</verse>
				<verse number="26">Дзеля гэтага ўзьвесялілася сэрца маё, і ўзрадаваўся язык мой, нават і цела маё супачыне ў надзеі,</verse>
				<verse number="27">бо Ты не пакінеш душу маю ў пекле і не дасі сьвятому Твайму ўбачыць парахненьне.</verse>
				<verse number="28">Ты даў мне ведаць шлях жыцьця; Ты напоўніш мяне радасьцю перад абліччам Тваім”.</verse>
				<verse number="29">Мужы браты! Належыцца мне сказаць вам адкрыта пра патрыярха Давіда, што ён і памёр, і быў пахаваны, і магіла ягоная ў нас да гэтага дня.</verse>
				<verse number="30">А як быў ён прарок і ведаў, што прысягай прысягнуў яму Бог з плоду паясьніцы ягонай паводле цела паставіць Хрыста і пасадзіць на пасадзе ягоным,</verse>
				<verse number="31">прадбачачы, ён гаварыў пра ўваскрасеньне Хрыста, што не пакінутая душа Ягоная ў пекле, і цела Ягонае ня бачыла парахненьне.</verse>
				<verse number="32">Гэтага Ісуса ўваскрасіў Бог, і ўсе мы — сьведкі гэтага.</verse>
				<verse number="33">Дык узьнесены правіцаю Бога і ўзяўшы ад Айца абяцаньне Сьвятога Духа, Ён выліў тое, што вы цяпер бачыце і чуеце.</verse>
				<verse number="34">Бо Давід не ўзыйшоў у неба, а ён кажа: “Сказаў Госпад Госпаду майму: Сядзь праваруч Мяне,</verse>
				<verse number="35">пакуль пакладу ворагаў Тваіх як падножжа ног Тваіх”.</verse>
				<verse number="36">Дык няхай упэўнена ведае ўвесь дом Ізраіля, што Бог зрабіў і Госпадам, і Хрыстом Яго, Гэтага Ісуса, Якога вы ўкрыжавалі».</verse>
				<verse number="37">Пачуўшы гэта, яны былі ўражаныя ў сэрцы і сказалі да Пятра і рэшты апосталаў: «Што нам рабіць, мужы браты?»</verse>
				<verse number="38">Пётар жа прамовіў да іх: «Навярніцеся, і няхай кожны з вас будзе ахрышчаны ў імя Ісуса Хрыста дзеля адпушчэньня грахоў, і возьмеце дар Сьвятога Духа.</verse>
				<verse number="39">Бо абяцаньне для вас, і для дзяцей вашых, і для ўсіх, якія далёка, каго пакліча Госпад, Бог наш».</verse>
				<verse number="40">І іншымі шматлікімі словамі сьведчыў і ўпрошваў, кажучы: «Ратуйцеся ад гэтага пакаленьня скрыўленага».</verse>
				<verse number="41">Дык тыя, што прыхільна прынялі словы ягоныя, былі ахрышчаныя, і ў той дзень дадалося каля трох тысячаў душ.</verse>
				<verse number="42">І трывалі яны ў навуцы апостальскай, і ў супольнасьці, і ў ламаньні хлеба, і ў малітвах.</verse>
				<verse number="43">Быў жа страх на кожнай душы, і шмат цудаў і знакаў дзеялася праз апосталаў.</verse>
				<verse number="44">А ўсе, якія мелі веру, былі разам, і мелі ўсё супольнае.</verse>
				<verse number="45">І прадавалі маёмасьць і ўласнасьць, і дзялілі паміж усімі, хто якую меў патрэбу.</verse>
				<verse number="46">І кожны дзень аднадушна трываючы ў сьвятыні і ламаючы хлеб у дамах, прыймалі ежу ў весялосьці і лагоднасьці сэрца,</verse>
				<verse number="47">хвалячы Бога і маючы ласку ва ўсяго народу. А Госпад штодня дадаваў да царквы тых, што былі збаўленыя.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">Пётар жа і Ян ішлі разам у сьвятыню а дзявятай гадзіне малітвы.</verse>
				<verse number="2">І нейкі чалавек, кульгавы ад чэрава маці сваёй, якога насілі і кожны дзень лажылі ля дзьвярэй сьвятыні, называных Прыгожымі, прасіць міласьціну ў тых, якія ўваходзяць у сьвятыню,</verse>
				<verse number="3">убачыўшы Пятра і Яна, што меліся ўвайсьці ў сьвятыню, прасіў у іх міласьціны.</verse>
				<verse number="4">А Пётар, які з Янам углядаўся на яго, сказаў: «Паглядзі на нас».</verse>
				<verse number="5">Ён жа ўзіраўся на іх, чакаючы нешта ад іх узяць.</verse>
				<verse number="6">А Пётар сказаў: «Срэбра і золата няма ў мяне. А што маю, тое даю табе: у імя Ісуса Хрыста з Назарэту ўстань і хадзі!»</verse>
				<verse number="7">І, узяўшы яго за правую руку, падняў. І адразу ўмацаваліся ногі і косткі ягоныя,</verse>
				<verse number="8">і ён, падскочыўшы, стаў, і хадзіў, і ўвайшоў з імі ў сьвятыню, ходзячы, і скачучы, і хвалячы Бога.</verse>
				<verse number="9">І ўвесь народ бачыў яго, як хадзіў і хваліў Бога.</verse>
				<verse number="10">І пазналі яго, што ён быў той, які дзеля міласьціны сядзеў ля Прыгожых дзьвярэй сьвятыні; і напоўніліся страхам і зьдзіўленьнем ад таго, што здарылася з ім.</verse>
				<verse number="11">А як аздароўлены кульгавы трымаўся Пятра і Яна, увесь народ у здуменьні прыбег да іх у прысенак, называны Салямонавым.</verse>
				<verse number="12">Бачачы гэта, Пётар адказаў народу: «Мужы Ізраільцяне! Што зьдзіўляецеся гэтаму, ці што так углядаецеся на нас, нібыта мы сваёю сілай або пабожнасьцю зрабілі, каб ён хадзіў?</verse>
				<verse number="13">Бог Абрагама, і Ісаака, і Якуба, Бог бацькоў нашых уславіў Сына Свайго Ісуса, Якога вы выдалі і ад Якога адракліся перад абліччам Пілата, калі той судзіў вызваліць Яго.</verse>
				<verse number="14">Вы ж ад Сьвятога і Праведнага адракліся і прасілі дараваць вам чалавека забойцу,</verse>
				<verse number="15">а Самаго Начальніка жыцьця забілі. Яго Бог падняў з мёртвых, і мы — сьведкі гэтага.</verse>
				<verse number="16">І дзеля веры ў імя Ягонае ўмацавала імя Ягонае таго, каго вы бачыце і ведаеце; і вера, якая ад Яго, дала яму ацаленьне гэтае перад усімі вамі.</verse>
				<verse number="17">І цяпер, браты, я ведаю, што праз няведаньне ўчынілі вы гэта, як і начальнікі вашыя,</verse>
				<verse number="18">а Сам Бог, Які прадвесьціў праз вусны ўсіх Сваіх прарокаў, каб цярпець [мукі] Хрысту, тое і споўніў.</verse>
				<verse number="19">Дык навярніцеся і вярніцеся, каб сьцерліся грахі вашыя,</verse>
				<verse number="20">каб прыйшлі часы асьвяжэньня ад аблічча Госпада, і каб Ён паслаў Ісуса Хрыста, Якога вам наперад абвясьціў,</verse>
				<verse number="21">і Якога мусіла неба прыняць да часу напраўленьня ўсяго, пра што гаварыў Бог праз вусны ўсіх Сваіх сьвятых прарокаў ад вякоў.</verse>
				<verse number="22">Бо Майсей сказаў бацькам: “Прарока паставіць вам Госпад, Бог ваш, з братоў вашых, як мяне. Яго слухайце ў-ва ўсім, што будзе казаць вам.</verse>
				<verse number="23">І будзе: кожная душа, якая не паслухае Прарока гэтага, будзе вынішчана з народу”.</verse>
				<verse number="24">І ўсе прарокі ад Самуэля і па чарзе, якія толькі гаварылі, прапаведвалі гэтыя дні.</verse>
				<verse number="25">Вы — сыны прарокаў і запавету, які заключыў Бог з бацькамі нашымі, кажучы да Абрагама: “І ў насеньні тваім дабраслаўлёныя будуць усе народы зямлі”.</verse>
				<verse number="26">Вам першым Бог, уваскрасіўшы Сына Свайго Ісуса, паслаў Яго, дабраслаўляючы вас, каб адвярнуўся кожны ад зласьлівасьці сваёй».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">Калі яны гаварылі да народу, сталі перад імі сьвятары, і начальнікі варты сьвятыні, і садукеі,</verse>
				<verse number="2">узлаваныя, што яны навучаюць народ і прапаведуюць у Ісусе ўваскрасеньне з мёртвых.</verse>
				<verse number="3">І ўсклалі на іх рукі, і аддалі іх у вастрог да заўтра, бо быў ужо вечар.</verse>
				<verse number="4">А многія з тых, якія чулі слова, паверылі; і быў лік такіх мужоў каля пяці тысячаў.</verse>
				<verse number="5">А назаўтра сталася, што сабраліся ў Ерусаліме начальнікі іхнія, і старшыні, і кніжнікі,</verse>
				<verse number="6">і Анна першасьвятар, і Каяфа, і Ян, і Аляксандар, і ўсе, хто быў з роду першасьвятарскага,</verse>
				<verse number="7">і, паставіўшы іх пасярод, пыталіся: «Якою моцаю ці якім імем вы ўчынілі гэта?»</verse>
				<verse number="8">Тады Пётар, напоўніўшыся Духам Сьвятым, сказаў да іх: «Начальнікі народу і старшыні Ізраілю!</verse>
				<verse number="9">Калі нас сёньня дапытваюць за дабрадзейства нядужаму чалавеку, кім ён аздароўлены,</verse>
				<verse number="10">няхай будзе вядома ўсім вам і ўсяму народу Ізраіля, што ў імя Ісуса Хрыста з Назарэту, Якога вы ўкрыжавалі, Якога Бог уваскрасіў з мёртвых, праз Яго ён стаіць перад вамі здаровы.</verse>
				<verse number="11">Ён — Камень, пагарджаны вамі, будаўнічымі, Які стаўся галавою вугла,</verse>
				<verse number="12">і ні ў кім іншым няма збаўленьня, бо няма іншага імя пад небам, дадзенага людзям, у якім мусілі мы быць збаўленыя».</verse>
				<verse number="13">А ўбачыўшы адвагу Пятра і Яна і спасьцярогшы, што яны людзі някніжныя і простыя, зьдзіўляліся; пазналі ж іх, што яны былі з Ісусам.</verse>
				<verse number="14">Бачачы ж аздароўленага чалавека, які стаяў з імі, не маглі нічога запярэчыць.</verse>
				<verse number="15">Загадаўшы ж ім выйсьці з сынэдрыёну, радзіліся між сабою,</verse>
				<verse number="16">кажучы: «Што мы зробім з гэтымі людзьмі? Бо, праўда, вялікі знак, які стаўся праз іх, яўны для ўсіх, хто жыве ў Ерусаліме, і мы ня можам адмовіць гэта.</verse>
				<verse number="17">Але, каб больш не разыходзілася гэта ў народзе, пагрозамі забаронім ім, каб ужо не гаварылі ў імя гэтае нікому з людзей».</verse>
				<verse number="18">І, паклікаўшы іх, загадалі ім зусім не гаварыць і не навучаць у імя Ісуса.</verse>
				<verse number="19">А Пётар і Ян, адказваючы ім, сказалі: «Судзіце, ці справядліва перад Богам слухаць вас больш, чым Бога?</verse>
				<verse number="20">Бо мы ня можам не гаварыць пра тое, што бачылі і чулі».</verse>
				<verse number="21">Яны ж, пагражаючы, вызвалілі іх, не знаходзячы, як пакараць іх, дзеля народу, бо ўсе славілі Бога за тое, што сталася.</verse>
				<verse number="22">Бо больш за сорак гадоў было таму чалавеку, з якім стаўся знак аздараўленьня.</verse>
				<verse number="23">Калі ж іх вызвалілі, яны прыйшлі да сваіх і паведамілі ўсё, што ім сказалі першасьвятары і старшыні.</verse>
				<verse number="24">А яны, пачуўшы, аднадушна паднялі голас да Бога і сказалі: «Уладару! Ты — Бог, Які ўчыніў неба, і зямлю, і мора, і ўсё, што ў іх.</verse>
				<verse number="25">Праз вусны Давіда, слугі Твайго, Ты сказаў: “Чаму бунтуюцца пагане і народы задумваюць марнае?</verse>
				<verse number="26">Паўсталі валадары зямлі, і князі сабраліся разам супраць Госпада і супраць Хрыста Ягонага”.</verse>
				<verse number="27">Бо праўдзіва сабраліся супраць Сьвятога Сына Твайго Ісуса, Якога Ты памазаў, Ірад і Понці Пілат з паганамі і народам Ізраіля,</verse>
				<verse number="28">каб учыніць усё, што рука Твая і рада Твая прадвызначылі, каб сталася.</verse>
				<verse number="29">І цяпер, Госпадзе, зірні на пагрозы іхнія, і дай слугам Тваім з усёю адвагаю гаварыць слова Тваё,</verse>
				<verse number="30">а Ты працягні руку Тваю на аздараўленьне, і каб рабіліся знакі і цуды праз імя Сьвятога Сына Твайго Ісуса».</verse>
				<verse number="31">І, як памаліліся, захісталася месца, дзе яны былі сабраўшыся, і ўсе былі напоўненыя Духам Сьвятым, і гаварылі слова Божае з адвагаю.</verse>
				<verse number="32">А ў мноства тых, якія паверылі, было адно сэрца і адна душа, і ніхто нічога з маёмасьці сваёй не называў сваім, але ўсё ў іх было супольнае.</verse>
				<verse number="33">І з вялікай сілай апосталы давалі сьведчаньне ўваскрасеньня Госпада Ісуса, і ласка вялікая была на ўсіх іх.</verse>
				<verse number="34">Бо не было сярод іх нікога, хто меў нястачу, бо ўсе, хто меў палі ці дамы, продаючы іх, прыносілі цану праданага</verse>
				<verse number="35">і клалі ля ног апосталаў; а кожнаму давалася тое, якую хто меў патрэбу.</verse>
				<verse number="36">А Ёсія, названы апосталамі Барнабам, што значыць Сын пацяшэньня, лявіт, родам з Кіпру,</verse>
				<verse number="37">які меў сваё поле, прадаўшы яго, прынёс грошы і паклаў ля ног апосталаў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">А нейкі муж, на імя Ананія, з Сапфіраю, жонкаю сваёю, прадаў маёмасьць сваю,</verse>
				<verse number="2">і прыхаваў з цаны з ведама жонкі сваёй, і, прынёсшы нейкую частку, палажыў ля ног апосталаў.</verse>
				<verse number="3">А Пётар сказаў: «Чаму напоўніў шатан сэрца тваё, каб схлусіць Духу Сьвятому ды прыхаваць з цаны за поле?</verse>
				<verse number="4">Ці ж не тваё было, што ты меў, і праданае ці ж не ў тваёй уладзе было? Навошта ты палажыў рэч гэтую ў сэрца сваё? Ты схлусіў ня людзям, але Богу».</verse>
				<verse number="5">Пачуўшы словы гэтыя, Ананія ўпаў нежывы. І вялікі страх стаўся на ўсіх, якія чулі гэта.</verse>
				<verse number="6">А юнакі, устаўшы, узялі яго і, вынесшы, пахавалі.</verse>
				<verse number="7">Сталася ж гадзіны праз тры, прыйшла і жонка ягоная, ня ведаючы, што сталася.</verse>
				<verse number="8">А Пётар спытаўся ў яе: «Скажы мне, ці за гэтулькі аддалі вы поле?» Яна ж сказала: “Так, за гэтулькі”.</verse>
				<verse number="9">А Пётар сказаў да яе: «Навошта змовіліся вы спакусіць Духа Госпадавага? Вось, пры дзьвярах ногі тых, якія пахавалі мужа твайго, і яны вынясуць цябе».</verse>
				<verse number="10">Яна ж адразу ўпала ля ног ягоных нежывая. А юнакі, увайшоўшы, знайшлі яе мёртвую і, вынесшы, пахавалі каля мужа яе.</verse>
				<verse number="11">І стаўся вялікі страх на ўсёй царкве і на ўсіх, якія чулі гэта.</verse>
				<verse number="12">А праз рукі апосталаў рабілася шмат знакаў і цудаў у народзе, і былі ўсе аднадушна ў прысенках Салямонавых.</verse>
				<verse number="13">А з іншых ніхто не адважваўся прыстаць да іх, але ўзьвялічваў іх народ.</verse>
				<verse number="14">А тых, што вераць у Госпада, дадавалася яшчэ больш, мноства мужчынаў і жанчынаў,</verse>
				<verse number="15">так што выносілі хворых на вуліцы і лажылі на ложках і насілках, каб хоць цень Пятра, які ішоў, ацяніў каго з іх.</verse>
				<verse number="16">Зыйшлося таксама ў Ерусалім мноства з навакольных гарадоў, несучы хворых і апанаваных нячыстымі духамі, якія ўсе былі аздароўленыя.</verse>
				<verse number="17">А першасьвятар і ўсе, што з ім, якія былі з герэзіі садукейскай, паўстаўшы, напоўніліся зайздрасьцю,</verse>
				<verse number="18">і ўсклалі рукі свае на апосталаў, і зьмясьцілі іх у вастрог грамадзкі.</verse>
				<verse number="19">А анёл Госпадаў уначы адчыніў дзьверы вязьніцы і, вывеўшы іх, сказаў:</verse>
				<verse number="20">«Ідзіце і, стаўшы, гаварыце ў сьвятыні да народу ўсе словы жыцьця гэтага».</verse>
				<verse number="21">Пачуўшы гэта, яны ўвайшлі раніцаю ў сьвятыню і навучалі. А першасьвятар і тыя, што з ім, прыйшоўшы, склікалі сынэдрыён і ўсю старшызну сыноў Ізраіля і паслалі ў вязьніцу прывесьці іх.</verse>
				<verse number="22">Паслугачы ж, прыйшоўшы, не знайшлі іх у вязьніцы і, вярнуўшыся, паведамілі,</verse>
				<verse number="23">кажучы: «Вязьніцу знайшлі мы замкнёную надзейна і вартаўнікоў, якія звонку стаялі перад дзьвярыма; але, адчыніўшы, усярэдзіне нікога не знайшлі».</verse>
				<verse number="24">Калі ж пачулі словы гэтыя сьвятар, і начальнік варты сьвятыні, і першасьвятары, зьбянтэжыліся, што б гэта сталася?</verse>
				<verse number="25">А нехта, прыйшоўшы, паведаміў ім, кажучы, што вось мужы, якіх вы зьмясьцілі ў вязьніцу, стаяць у сьвятыні і навучаюць народ.</verse>
				<verse number="26">Тады начальнік варты, пайшоўшы з паслугачамі, прывёў іх бяз гвалту, бо баяліся народу, каб не ўкаменаваў іх.</verse>
				<verse number="27">А прывёўшы, паставілі іх у сынэдрыёне; і спытаўся ў іх першасьвятар,</verse>
				<verse number="28">кажучы: «Ці не пагрозамі забаранілі мы вам навучаць пра імя гэтае? І вось, вы напоўнілі Ерусалім навукай вашай і хочаце сьцягнуць на нас кроў Чалавека Гэтага».</verse>
				<verse number="29">І, адказваючы, Пётар і апосталы сказалі: «Больш трэба слухацца Бога, чым людзей.</verse>
				<verse number="30">Бог бацькоў нашых уваскрасіў Ісуса, Якога вы забілі, павесіўшы на дрэве.</verse>
				<verse number="31">Яго, Начальніка і Збаўцу, Бог правіцай Сваёй узвысіў, каб даць Ізраілю навяртаньне і адпушчэньне грахоў.</verse>
				<verse number="32">І сьведкі Ягоныя на словы гэтыя — мы і Дух Сьвяты, Якога Бог даў тым, што слухаюцца Яго».</verse>
				<verse number="33">Тыя ж, пачуўшы, раз’юшыліся і пастанавілі пазабіваць іх.</verse>
				<verse number="34">А адзін фарысэй у сынэдрыёне, на імя Гамаліэль, законавучыцель, знаны ўсяму народу, устаўшы, загадаў на трохі [часу] вывесьці апосталаў,</verse>
				<verse number="35">і сказаў ім: «Мужы Ізраільцяне, сьцеражыцеся адносна людзей гэтых, што маеце ўчыніць.</verse>
				<verse number="36">Бо перад гэтымі днямі паўстаў Тэўда, кажучы пра сябе як пра некага, і да яго прыстаў лік мужоў каля чатырохсот; ён быў забіты, і ўсе, што слухаліся яго, расьцярушыліся і сталіся нічым.</verse>
				<verse number="37">Пасьля гэтага ў дні перапісу паўстаў Юда Галілеец і пацягнуў за сабою даволі народу; і ён загінуў, і ўсе, што слухаліся яго, рассыпаліся.</verse>
				<verse number="38">І цяпер кажу вам: адыйдзіцеся ад гэтых людзей і пакіньце іх; бо калі ад людзей рада гэтая ці справа гэтая, будзе зьнішчаная,</verse>
				<verse number="39">а калі ад Бога, вы ня здолееце зьнішчыць яе, і каб самі не апынуліся змагарамі з Богам».</verse>
				<verse number="40">Яны ж паслухаліся яго і, паклікаўшы апосталаў, зьбіўшы, загадалі ім не гаварыць пра імя Ісуса, і вызвалілі іх.</verse>
				<verse number="41">Тыя ж пайшлі ад аблічча сынэдрыёна, радуючыся, што сталіся вартымі зьневажэньня за імя Ягонае.</verse>
				<verse number="42">І кожны дзень у сьвятыні і дома не пераставалі навучаць і дабравесьціць пра Ісуса Хрыста.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="6">
				<verse number="1">А ў гэтыя дні, калі памножылася вучняў, сталася нараканьне Эліністаў на Гебраяў, што ў штодзённым служэньні занядбоўваюцца ўдовы іхнія.</verse>
				<verse number="2">Дванаццаць жа, паклікаўшы мноства вучняў, сказалі: «Ня гожа нам, пакінуўшы слова Божае, служыць пры сталах.</verse>
				<verse number="3">Дык нагледзьце спасярод вас, браты, сем засьведчаных мужоў, поўных Духа Сьвятога і мудрасьці, якіх мы паставім на гэтую патрэбу,</verse>
				<verse number="4">а мы будзем трываць у малітве і служэньні слова».</verse>
				<verse number="5">І спадабалася слова гэтае перад абліччам усяго мноства, і выбралі Стэфана, мужа, поўнага веры і Духа Сьвятога, і Філіпа, і Прохара, і Ніканора, і Тымона, і Пармэна, і Мікалая Антыяхійца, празэліта.</verse>
				<verse number="6">Іх паставілі перад апосталамі; і яны, памаліўшыся, усклалі на іх рукі.</verse>
				<verse number="7">І слова Божае расло, і вучні ў Ерусаліме вельмі множыліся лікам, і вялікая колькасьць сьвятароў паслухаліся веры.</verse>
				<verse number="8">А Стэфан, поўны веры і сілы, чыніў цуды і знакі вялікія ў народзе.</verse>
				<verse number="9">Паўсталі ж некаторыя з сынагогі, называнай Лібэртынскай, і Кірэнэйскай, і Александрыйскай, і тых, што з Кілікіі і Азіі, спрачаючыся са Стэфанам,</verse>
				<verse number="10">і ня здолелі супрацьстаць мудрасьці і Духу, Якім ён гаварыў.</verse>
				<verse number="11">Тады падбілі мужоў сказаць: «Мы чулі яго, як гаварыў словы блюзьнерскія на Майсея і Бога».</verse>
				<verse number="12">І падбурылі народ, і старшыняў, і кніжнікаў, і, стаўшы, схапілі яго, і прывялі ў сынэдрыён.</verse>
				<verse number="13">І паставілі яны хлусьлівых сьведкаў, якія казалі: «Гэты чалавек не перастае гаварыць словы блюзьнерскія супраць гэтага сьвятога месца і супраць Закону,</verse>
				<verse number="14">бо мы чулі, як ён казаў, што Ісус з Назарэту зруйнуе месца гэтае і зьменіць звычаі, якія перадаў нам Майсей».</verse>
				<verse number="15">І ўсе тыя, што сядзелі ў сынэдрыёне, углядаючыся на яго, бачылі аблічча ягонае, нібыта аблічча анёла.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="7">
				<verse number="1">А першасьвятар сказаў: «Ці ж гэта так?»</verse>
				<verse number="2">Той жа мовіў: «Мужы браты і бацькі, паслухайце! Бог славы зьявіўся бацьку нашаму Абрагаму, калі той быў у Мэсапатаміі, перш, чым пасяліўся ў Харане,</verse>
				<verse number="3">і сказаў да яго: “Выйдзі з зямлі тваёй і ад родзічаў тваіх і ідзі ў зямлю, якую Я табе пакажу”.</verse>
				<verse number="4">Тады, выйшаўшы з зямлі Халдэйскае, ён пасяліўся ў Харане; адтуль пасьля сьмерці бацькі ягонага [Бог] перасяліў яго ў гэтую зямлю, у якой вы цяпер жывяцё.</verse>
				<verse number="5">І ня даў яму ў ёй спадчыны ані на стапу нагі; і абяцаў яму даць яе ў валоданьне яму і насеньню ягонаму пасьля яго, а ня меў ён дзіцяці.</verse>
				<verse number="6">Сказаў жа яму Бог, што насеньне ягонае будзе прыхаднем у зямлі чужой, і зьняволяць іх, і будуць рабіць ім зло чатырыста гадоў.</verse>
				<verse number="7">“І народ, які зняволіць іх, Я буду судзіць, — сказаў Бог, — і пасьля гэтага яны выйдуць і будуць служыць Мне ў гэтым месцы”.</verse>
				<verse number="8">І даў яму запавет абразаньня. І гэтак ён нарадзіў Ісаака, і абрэзаў яго на восьмы дзень; і Ісаак — Якуба, і Якуб — дванаццаць патрыярхаў.</verse>
				<verse number="9">І патрыярхі, зайздросьцячы Язэпу, прадалі яго ў Эгіпет; і Бог быў з ім,</verse>
				<verse number="10">і выбавіў яго з усіх прыгнётаў ягоных, і даў яму ласку і мудрасьць перад фараонам, валадаром Эгіпту; і той паставіў яго за начальніка над Эгіптам і над усім домам сваім.</verse>
				<verse number="11">Прыйшоў жа голад на ўсю зямлю Эгіпту і Ханаану, і гора вялікае, і бацькі нашыя не знаходзілі жыўнасьці.</verse>
				<verse number="12">А Якуб, пачуўшы, што ёсьць збожжа ў Эгіпце, паслаў спачатку бацькоў нашых,</verse>
				<verse number="13">і за другім разам Язэп быў пазнаны братамі ягонымі, і фараону выявіўся род Язэпавы.</verse>
				<verse number="14">А Язэп, паслаўшы, паклікаў бацьку свайго Якуба і ўсіх родзічаў сваіх, душаў семдзесят пяць.</verse>
				<verse number="15">Якуб жа зыйшоў у Эгіпет, і памёр сам і бацькі нашыя,</verse>
				<verse number="16">і перанесьлі іх у Сыхем, і паклалі ў магілу, якую набыў Абрагам за цану срэбра ў сыноў Гемора Сыхемава.</verse>
				<verse number="17">А як набліжаўся час абяцаньня, наконт якога прысягаў Бог Абрагаму, народ рос і памнажаўся ў Эгіпце</verse>
				<verse number="18">да часу, калі паўстаў іншы валадар, які ня ведаў Язэпа.</verse>
				<verse number="19">Той, хітруючы супраць роду нашага, рабіў зло бацькам нашым, каб яны выкідалі немаўлят, каб тыя не жылі.</verse>
				<verse number="20">У той час нарадзіўся Майсей, і быў мілы Богу; яго гадавалі тры месяцы ў доме бацькі ягонага.</verse>
				<verse number="21">Калі ж выкінулі яго, узяла яго дачка фараона і гадавала яго за сына сабе.</verse>
				<verse number="22">І быў настаўлены Майсей ва ўсёй мудрасьці Эгіпцянаў, і быў ён магутны ў словах і ўчынках.</verse>
				<verse number="23">Калі ж споўнілася яму сорак гадоў веку, прыйшло яму на сэрца даведацца братоў сваіх, сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="24">І, убачыўшы, як некага крыўдзілі, заступіўся за яго і адпомсьціў за пакрыўджанага, ударыўшы Эгіпцяніна.</verse>
				<verse number="25">Ён жа думаў, што браты ягоныя зразумеюць, што Бог рукой ягонай дае ім выбаўленьне, а яны не зразумелі.</verse>
				<verse number="26">І на наступны дзень ён зьявіўся ім, як яны біліся, і вёў іх да згоды, кажучы: “Мужы, вы — браты! Чаму вы крыўдзіце адзін аднога?”</verse>
				<verse number="27">А той, што быў крыўдзіў бліжняга, адапхнуў яго, кажучы: “Хто паставіў цябе за начальніка і судзьдзю над намі?</verse>
				<verse number="28">Ці ты хочаш забіць мяне, як забіў учора Эгіпцяніна?”</verse>
				<verse number="29">Праз гэтае слова ўцёк Майсей і стаўся прыхаднем у зямлі Мадыям, дзе нарадзіў двух сыноў.</verse>
				<verse number="30">А калі споўнілася сорак гадоў, зьявіўся яму ў пустыні пад гарою Сынай анёл Госпадаў у полымі вагню куста.</verse>
				<verse number="31">Майсей жа, убачыўшы, зьдзівіўся відзежу, і калі ён набліжаўся, каб прыгледзецца, быў да яго голас Госпада:</verse>
				<verse number="32">“Я — Бог бацькоў тваіх, Бог Абрагама, і Бог Ісаака, і Бог Якуба”. Трасучыся, Майсей не адважыўся ўглядацца.</verse>
				<verse number="33">А Госпад сказаў яму: “Здымі сандалы з ног тваіх, бо месца, на якім ты стаіш, — зямля сьвятая.</verse>
				<verse number="34">Гледзячы, Я ўбачыў гора народу Майго ў Эгіпце, і пачуў стагнаньне іхнае, і зыйшоў выбавіць іх. І цяпер ідзі, Я пашлю цябе ў Эгіпет”.</verse>
				<verse number="35">Таго Майсея, якога яны адракліся, кажучы: “Хто паставіў цябе за начальніка і судзьдзю?” — яго Бог за начальніка і выбавіцеля паслаў рукой анёла, які зьявіўся яму ў кусьце.</verse>
				<verse number="36">Ён вывеў іх, учыніўшы цуды і знакі ў зямлі Эгіпецкай, і ў Чырвоным моры, і ў пустыні сорак гадоў.</verse>
				<verse number="37">Гэта той Майсей, які сказаў сынам Ізраіля: “Прарока паставіць вам Госпад, Бог ваш, з братоў вашых, як мяне; Яго слухайце”.</verse>
				<verse number="38">Гэта той, які быў у пустыні ў зборы з анёлам, які гаварыў на гары Сынай з ім і з бацькамі нашымі, які прыняў словы жывыя, каб даць нам,</verse>
				<verse number="39">якому не хацелі быць паслухмяныя бацькі нашыя, але адапхнулі яго і павярнулі сэрцы свае да Эгіпту,</verse>
				<verse number="40">кажучы Аарону: “Зрабі нам багоў, якія будуць ісьці наперадзе нас, бо з Майсеем гэтым, які вывеў нас з зямлі Эгіпецкай, ня ведаем, што сталася з ім”.</verse>
				<verse number="41">І зрабілі ў тыя дні цяля, і прынесьлі ахвяру ідалу, і весяліліся ў справах рук сваіх.</verse>
				<verse number="42">А Бог адвярнуўся і аддаў іх служыць войску нябеснаму, як напісана ў кнізе Прарокаў: “Дом Ізраіля, ці прыносілі вы Мне бітае і ахвяры сорак гадоў у пустыні?</verse>
				<verse number="43">І паднялі вы намёт Малоха і зорку бога вашага Рэмфана, абразы, якія вы зрабілі, каб ім пакланяцца. І Я перасялю вас ажно за Бабілон”.</verse>
				<verse number="44">Намёт сьведчаньня быў у бацькоў нашых у пустыні, як загадаў Той, Які гаварыў Майсею зрабіць яе паводле вобразу, які ён бачыў.</verse>
				<verse number="45">Яе, узяўшы, занесьлі бацькі нашыя з Егошуам у валоданьні паганаў, якіх Бог выгнаў ад аблічча бацькоў нашых, ажно да дзён Давіда,</verse>
				<verse number="46">які знайшоў ласку перад Богам і прасіў, каб знайсьці будыніну Богу Якуба.</verse>
				<verse number="47">Салямон жа пабудаваў Яму дом.</verse>
				<verse number="48">Але Найвышэйшы не жыве ў бажніцах, зробленых рукамі, як кажа прарок:</verse>
				<verse number="49">“Неба — пасад Мой, а зямля — падножжа ног Маіх. Які ж дом вы пабудуеце Мне, — кажа Госпад, — або якое месца супачынку Майго?</verse>
				<verse number="50">Ці ж не Мая рука ўчыніла ўсё гэтае?”</verse>
				<verse number="51">[Людзі] з цьвёрдым каркам і з неабрэзаным сэрцам і вушамі! Вы заўсёды супрацівіцеся Духу Сьвятому, як бацькі вашыя, так і вы.</verse>
				<verse number="52">Каго з прарокаў не перасьледавалі бацькі вашыя, і пазабівалі прадвесьнікаў прыходу Праведніка, здраднікамі і забойцамі Якога вы цяпер сталіся,</verse>
				<verse number="53">вы, якія ўзялі Закон паводле пастановы анёлаў і не захавалі яго».</verse>
				<verse number="54">А слухаючы гэта, яны раз’юшваліся ў сэрцах сваіх і скрыгаталі зубамі на яго.</verse>
				<verse number="55">Ён жа, напоўнены Духам Сьвятым, углядаючыся ў неба, убачыў славу Божую і Ісуса, Які стаіць праваруч Бога,</verse>
				<verse number="56">і сказаў: «Вось, бачу неба адчыненае і Сына Чалавечага, Які стаіць праваруч Бога».</verse>
				<verse number="57">Яны ж, закрычаўшы моцным голасам, пазатыкалі вушы свае, і аднадушна рынуліся на яго,</verse>
				<verse number="58">і, выгнаўшы за горад, каменавалі яго. І сьведкі кінулі адзеньні свае ля ног дзяцюка, называнага Саўл,</verse>
				<verse number="59">і каменавалі Стэфана, які прызываў [Бога] і казаў: «Госпадзе Ісусе, прымі дух мой!»</verse>
				<verse number="60">І, укленчыўшы, закрычаў моцным голасам: «Госпадзе, не палічы ім грэху гэтага!» І, сказаўшы гэта, памёр.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="8">
				<verse number="1">А Саўл згаджаўся на забойства яго. Сталася ж у той дзень вялікае перасьледваньне царквы ў Ерусаліме. І ўсе, акрамя апосталаў, былі расьцярушаныя па ваколіцах Юдэі і Самарыі.</verse>
				<verse number="2">А Стэфана пахавалі мужы пабожныя і ўчынілі па ім галашэньне вялікае.</verse>
				<verse number="3">Саўл жа нішчыў царкву, уваходзячы ў дамы, і, цягнучы мужчынаў і жанчынаў, аддаваў [іх] у вязьніцу.</verse>
				<verse number="4">А тыя, што расьцярушыліся, хадзілі, дабравесьцячы слова.</verse>
				<verse number="5">Філіп жа, зыйшоўшы ў горад Самаранскі, абвяшчаў ім Хрыста.</verse>
				<verse number="6">І натоўпы прыслухоўваліся да ўсяго, што казаў Філіп, аднадушна слухаючы і бачачы знакі, якія ён чыніў.</verse>
				<verse number="7">Бо з многіх, якія мелі духаў нячыстых, яны выходзілі, крычучы моцным голасам, а шмат спараліжаваных і кульгавых былі аздароўленыя.</verse>
				<verse number="8">І сталася радасьць вялікая ў горадзе тым.</verse>
				<verse number="9">А быў раней у гэтым горадзе нейкі муж на імя Сымон, які чараваў і зьдзіўляў народ Самарыі, называючы сябе некім вялікім.</verse>
				<verse number="10">І прыслухоўваліся да яго ўсе ад малога да вялікага, кажучы: «Ён ёсьць вялікая моц Божая».</verse>
				<verse number="11">Прыслухоўваліся ж да яго дзеля таго, што ён даволі часу чараваньнем зьдзіўляў іх.</verse>
				<verse number="12">А калі паверылі Філіпу, які дабравесьціў пра Валадарства Божае і імя Ісуса Хрыста, былі ахрышчаны як мужчыны, так і жанчыны.</verse>
				<verse number="13">Дый Сымон і той паверыў, і, ахрысьціўшыся, трываў пры Філіпе. А бачачы знакі і цуды вялікія, што рабіліся, дзівіўся.</verse>
				<verse number="14">Апосталы ж, што былі ў Ерусаліме, пачуўшы, што Самарыя прыняла слова Божае, паслалі да іх Пятра і Яна,</verse>
				<verse number="15">якія, прыйшоўшы, памаліліся за іх, каб атрымалі Духа Сьвятога,</verse>
				<verse number="16">бо Ён ня быў на нікога з іх зыйшоўшы, а толькі былі яны ахрышчаны ў імя Госпада Ісуса.</verse>
				<verse number="17">Тады яны ўсклалі на іх рукі, і яны атрымалі Духа Сьвятога.</verse>
				<verse number="18">Сымон жа, пабачыўшы, што праз ускладаньне рук апосталаў даецца Дух Сьвяты, прынёс ім грошы,</verse>
				<verse number="19">кажучы: «Дайце і мне гэткую ўладу, каб той, на каго ўскладу рукі, атрымаў Духа Сьвятога».</verse>
				<verse number="20">Пётар жа сказаў яму: «Няхай срэбра тваё будзе з табой на загубу, бо дар Божы ты думаў за грошы здабыць.</verse>
				<verse number="21">Няма табе часткі і жэрабя ў слове гэтым, бо сэрца тваё ня шчырае перад Богам.</verse>
				<verse number="22">Дык навярніся ад гэтай ліхоты тваёй і прасі Бога, можа, будзе адпушчана табе задума сэрца твайго.</verse>
				<verse number="23">Бо бачу цябе ў гарчыні жоўці і ў вузьле няправеднасьці».</verse>
				<verse number="24">А Сымон, адказваючы, сказаў: «Маліцеся вы за мяне да Госпада, каб не прыйшло на мяне тое, што вы сказалі».</verse>
				<verse number="25">Яны ж, засьведчыўшы і расказаўшы слова Госпадава, вярнуліся ў Ерусалім, дабравесьцячы ў многіх мястэчках Самаранскіх.</verse>
				<verse number="26">А анёл Госпадаў прамовіў да Філіпа, кажучы: «Устань і ідзі на поўдзень, на шлях, які зыходзіць з Ерусаліму ў Газу, той, які пусты».</verse>
				<verse number="27">І, устаўшы, ён пайшоў. І вось, муж Этыёпскі, эўнух, можны Кандакіі, валадаркі Этыёпаў, які быў над усімі скарбамі ейнымі і прыйшоў у Ерусалім пакланіцца,</verse>
				<verse number="28">вяртаўся назад, і сядзеў на калясьніцы сваёй, і чытаў прарока Ісаю.</verse>
				<verse number="29">А Дух сказаў Філіпу: «Падыйдзі і прыстань да калясьніцы гэтай».</verse>
				<verse number="30">Прыбегшы, Філіп пачуў, што той чытае прарока Ісаю, і сказаў: «Ці разумееш тое, што чытаеш?»</verse>
				<verse number="31">Той жа сказаў: «Як жа я магу, калі нехта не растлумачыць мне?» І папрасіў Філіпа, узыйшоўшы, сесьці з ім.</verse>
				<verse number="32">А ўрывак Пісаньня, які ён чытаў, быў гэткі: «Як авечку на зарэз, вялі Яго; і як ягня безгалосае перад тым, хто стрыжэ, гэтак Ён не адчыняе вуснаў Сваіх.</verse>
				<verse number="33">У паніжэньні Ягоным суд Ягоны ўзяты. А паходжаньне Ягонае хто распавядзе? Бо жыцьцё Ягонае будзе ўзята ад зямлі».</verse>
				<verse number="34">Адказваючы, эўнух сказаў Філіпу: «Прашу цябе, пра каго прарок гаворыць гэтае? Пра самога сябе ці пра каго іншага?»</verse>
				<verse number="35">А Філіп, адчыніўшы вусны свае і пачаўшы ад Пісаньня гэтага, дабравесьціў яму Ісуса.</verse>
				<verse number="36">А як ехалі па дарозе, прыйшлі да вады; і кажа эўнух: «Вось вада. Што перашкаджае мне быць ахрышчаным?»</verse>
				<verse number="37">А Філіп сказаў: «Калі верыш з усяго сэрца, можна». Ён жа, адказваючы, сказаў: «Веру, што Ісус Хрыстос ёсьць Сын Божы».</verse>
				<verse number="38">І загадаў спыніць калясьніцу. І зыйшлі абодва ў ваду, як Філіп, так і эўнух, і ахрысьціў яго.</verse>
				<verse number="39">Калі ж выйшлі яны з вады, Дух Госпадаў падхапіў Філіпа, і эўнух больш ня бачыў яго, бо паехаў у сваю дарогу, радуючыся.</verse>
				<verse number="40">А Філіп апынуўся ў Азоце; і, праходзячы, дабравесьціў па ўсіх гарадах, пакуль прыйшоў у Цэзарэю.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="9">
				<verse number="1">Саўл жа, яшчэ дыхаючы пагрозай і забойствам на вучняў Госпадавых, падыйшоў да першасьвятара</verse>
				<verse number="2">і прасіў у яго лісты ў Дамаск да сынагогаў, каб, калі знойдзе некага, хто ёсьць на гэтым шляху, як мужчынаў, так і жанчынаў, зьвязаўшы, весьці ў Ерусалім.</verse>
				<verse number="3">А калі ён ішоў, сталася, як ён наблізіўся да Дамаску, што неспадзявана агарнула яго сьвятло з неба.</verse>
				<verse number="4">І, упаўшы на зямлю, ён пачуў голас, які гаварыў яму: «Саўле, Саўле, чаму ты перасьледуеш Мяне?»</verse>
				<verse number="5">Ён жа сказаў: «Хто Ты, Госпадзе?» А Госпад сказаў: «Я — Ісус, Якога ты перасьледуеш. Цяжка табе супраць ражна ўпірацца».</verse>
				<verse number="6">І ён, дрыжучы і жахаючыся, сказаў: «Госпадзе, што хочаш, каб я рабіў?» І Госпад [кажа] да яго: «Устань і ідзі ў горад, і будзе табе сказана, што ты мусіш рабіць».</verse>
				<verse number="7">А мужы, якія спадарожнічалі яму, стаялі аслупянеўшы, чуючы голас, а нікога ня бачачы.</verse>
				<verse number="8">Саўл жа ўстаў з зямлі, і, адчыніўшы вочы свае, нікога ня бачыў; і ўзяўшы за руку, увялі яго ў Дамаск.</verse>
				<verse number="9">І тры дні ён ня бачыў, і ня еў, і ня піў.</verse>
				<verse number="10">Быў жа ў Дамаску адзін вучань на імя Ананія. І сказаў да яго Госпад у відзежы: «Ананія!» Ён жа сказаў: «Вось я, Госпадзе!»</verse>
				<verse number="11">А Госпад да яго: «Устаўшы, ідзі на вуліцу, называную Простай, і ў доме Юды пашукай Тарсяніна на імя Саўл, бо вось, ён моліцца</verse>
				<verse number="12">і бачыў у відзежы мужа на імя Ананія, які ўвайшоў і ўсклаў на яго руку, каб ён зноў бачыў».</verse>
				<verse number="13">Ананія ж адказаў: «Госпадзе, я чуў ад многіх пра мужа гэтага, колькі ліха ўчыніў ён сьвятым Тваім у Ерусаліме;</verse>
				<verse number="14">і тут ён мае ўладу ад першасьвятароў зьвязваць усіх, хто прызывае імя Тваё».</verse>
				<verse number="15">А Госпад сказаў да яго: «Ідзі, бо ён — Мая выбраная пасудзіна, каб несьці імя Маё перад паганамі, і валадарамі, і сынамі Ізраіля,</verse>
				<verse number="16">бо Я пакажу яму, колькі ён мусіць перацярпець за імя Маё».</verse>
				<verse number="17">Ананія пайшоў, і ўвайшоў у той дом, і, усклаўшы на яго рукі, сказаў: «Саўле, браце, Госпад паслаў мяне, Ісус, Які зьявіўся табе на дарозе, па якой ты ішоў, каб ты зноў бачыў і напоўніўся Духам Сьвятым».</verse>
				<verse number="18">І адразу нібы луска апала з вачэй ягоных, і стаў бачыць у той жа момант, і, устаўшы, быў ахрышчаны,</verse>
				<verse number="19">і, прыняўшы ежу, умацаваўся. І быў Саўл колькі дзён з вучнямі, што ў Дамаску,</verse>
				<verse number="20">і адразу абвяшчаў у сынагогах Хрыста, што Ён ёсьць Сын Божы.</verse>
				<verse number="21">А ўсе, хто чуў, дзівіліся і казалі: «Ці ня гэта той самы, які нішчыў у Ерусаліме тых, хто прызывае імя гэтае, і сюды прыйшоў дзеля таго, каб іх, зьвязаўшы, весьці да першасьвятароў?»</verse>
				<verse number="22">А Саўл больш умацоўваўся і трывожыў Юдэяў, якія жылі ў Дамаску, даводзячы, што Гэты [Ісус] ёсьць Хрыстос.</verse>
				<verse number="23">Калі ж споўнілася даволі дзён, Юдэі зрабілі нараду, каб забіць яго.</verse>
				<verse number="24">А Саўл даведаўся пра змову іхнюю. І яны сачылі ля брамаў дзень і ноч, каб яго забіць.</verse>
				<verse number="25">А вучні, узяўшы яго, уначы спусьцілі праз мур у кашы.</verse>
				<verse number="26">Прыйшоўшы ж у Ерусалім, Саўл спрабаваў прыстаць да вучняў, і ўсе баяліся яго, ня верачы, што ён — вучань.</verse>
				<verse number="27">А Барнаба, узяўшы яго, прывёў да апосталаў і распавёў ім, як у дарозе той бачыў Госпада, і што Ён гаварыў яму, і як ён у Дамаску адважна гаварыў у імя Ісуса.</verse>
				<verse number="28">І быў ён разам з імі, уваходзячы і выходзячы ў Ерусалім, і адважна гаворачы ў імя Госпада Ісуса.</verse>
				<verse number="29">Гаварыў таксама і спрачаўся з эліністамі, а тыя намагаліся яго забіць.</verse>
				<verse number="30">Браты ж, даведаўшыся, вывелі яго ў Цэзарэю і выправілі яго ў Тарс.</verse>
				<verse number="31">А цэрквы па ўсёй Юдэі, і Галілеі, і Самарыі мелі супакой, будуючыся і ходзячы ў страху Госпадавым, і праз пацяшэньне Духа Сьвятога памнажаліся.</verse>
				<verse number="32">Сталася ж, што Пётар, абыходзячы ўсіх, прыйшоў і да сьвятых, што жылі ў Лідзьдзе.</verse>
				<verse number="33">Знайшоў жа ён там аднаго чалавека, на імя Энэй, які восем гадоў ляжаў у ложку, бо быў спараліжаваны.</verse>
				<verse number="34">І сказаў яму Пётар: «Энэй, цябе аздараўляе Ісус Хрыстос; устань і пасьцялі сабе». І ён адразу ўстаў.</verse>
				<verse number="35">І бачылі яго ўсе, што жылі ў Лідзьдзе і Сароне, якія зьвярнуліся да Госпада.</verse>
				<verse number="36">А ў Ёппе была адна вучаніца, на імя Табіта, што ў перакладзе азначае Сарна. Яна была поўная добрых учынкаў і міласьцінаў, якія рабіла.</verse>
				<verse number="37">Сталася ж у тыя дні, што, занядужаўшы, яна памерла. Яе памылі і палажылі ў залі.</verse>
				<verse number="38">А як Лідда была блізка ад Ёппы, дык вучні, пачуўшы, што там Пётар, паслалі двух мужоў да яго, просячы прыйсьці да іх не марудзячы.</verse>
				<verse number="39">Устаўшы, Пётар прыйшоў да іх, і, як прыйшоў, завялі яго ў залю; і сталі перад ім усе ўдовы, галосячы і паказваючы вопраткі і адзеньне, якія паспраўляла Сарна, як была з імі.</verse>
				<verse number="40">А Пётар, выслаўшы ўсіх вонкі, укленчыўшы, маліўся і, зьвярнуўшыся да цела, сказаў: «Табіта, устань!» Яна ж адчыніла вочы свае і, убачыўшы Пятра, села.</verse>
				<verse number="41">А ён, даўшы ёй руку, падняў яе і, клікнуўшы сьвятых і ўдоваў, паставіў яе перад імі жывую.</verse>
				<verse number="42">І сталася ведама па ўсёй Ёппе, і многія паверылі ў Госпада.</verse>
				<verse number="43">Сталася ж, што ён даволі дзён заставаўся ў нейкага Сымона, гарбара.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="10">
				<verse number="1">А ў Цэзарэі быў адзін муж, на імя Карнэль, сотнік кагорты, называнай Італійскай,</verse>
				<verse number="2">пабожны і багабойны з усім домам сваім. Ён чыніў шмат міласьцінаў народу і ўсьцяж маліўся Богу.</verse>
				<verse number="3">Ён бачыў яўна ў відзежы каля дзявятае гадзіны дня анёла Божага, які ўвайшоў да яго і сказаў яму: «Карнэль!»</verse>
				<verse number="4">Ён жа, углядаючыся на яго і будучы ў страху, сказаў: «Што, Госпадзе?» А той сказаў яму: «Малітвы твае і міласьціны твае ўзыйшлі на памяць перад Богам.</verse>
				<verse number="5">І цяпер пашлі ў Ёппу мужоў, і пакліч Сымона, які называецца Пятром;</verse>
				<verse number="6">ён гасьцюе ў нейкага Сымона гарбара, дом якога ля мора. Ён скажа табе, што ты мусіш рабіць».</verse>
				<verse number="7">Калі ж анёл, які гаварыў з Карнэлем, адыйшоў, ён, паклікаўшы двух слугаў сваіх і пабожнага жаўнера з тых, што былі пры ім,</verse>
				<verse number="8">і ўсё ім распавёўшы, паслаў іх у Ёппу.</verse>
				<verse number="9">А на наступны дзень, як яны былі ў дарозе і набліжаліся да гораду, Пётар узыйшоў на дах памаліцца каля шостае гадзіны.</verse>
				<verse number="10">Адчуў жа голад і захацеў есьці; а калі гатавалі, ахапіла яго захапленьне,</verse>
				<verse number="11">і бачыць ён неба расчыненае і начыньне нейкае, якое зыходзіла да яго, быццам вялікі абрус, зьвязаны за чатыры канцы і апусканы на зямлю.</verse>
				<verse number="12">У ім былі ўсе чатырохногія зямныя, і зьвяры, і паўзуны, і птушкі нябесныя.</verse>
				<verse number="13">І стаўся голас да яго: «Устаўшы, Пётар, заколвай і еш».</verse>
				<verse number="14">А Пётар сказаў: «Ніякім чынам, Госпадзе, бо ніколі ня еў я паганага ці нячыстага».</verse>
				<verse number="15">І голас ізноў другі раз да яго: «Што Бог ачысьціў, ты не пагань».</verse>
				<verse number="16">Сталася ж гэта тройчы, і начыньне ізноў узьнялося ў неба.</verse>
				<verse number="17">Калі ж Пётар бянтэжыўся ў сабе, што б значыў відзеж, які бачыў, вось, мужы, пасланыя ад Карнэля, распытаўшы пра дом Сымона, спыніліся ля брамы</verse>
				<verse number="18">і, крыкнуўшы, спыталіся, ці тут гасьцюе Сымон, называны Пятром.</verse>
				<verse number="19">А як Пётар думаў пра гэты відзеж, сказаў яму Дух: «Вось, тры мужы шукаюць цябе.</verse>
				<verse number="20">Дык, устаўшы, зыйдзі і ідзі з імі, нічога не сумняваючыся, бо Я паслаў іх».</verse>
				<verse number="21">Зыйшоўшы ж да тых мужоў, пасланых да яго ад Карнэля, Пётар сказаў: «Вось, я той, каго вы шукаеце. Што за прычына, дзеля чаго вы прыйшлі?»</verse>
				<verse number="22">Яны ж сказалі: «Карнэль, сотнік, муж праведны і багабойны, пра якога сьведчыць увесь народ Юдэйскі, атрымаў загад ад сьвятога анёла паклікаць цябе ў дом свой і паслухаць словы ад цябе».</verse>
				<verse number="23">Тады Пётар, запрасіўшы, гасьцяваў іх, а на заўтра пайшоў з імі, і некаторыя з братоў, якія з Ёппы, пайшлі з ім.</verse>
				<verse number="24">І на наступны дзень прыйшлі яны ў Цэзарэю, а Карнэль чакаў на іх, склікаўшы сваякоў сваіх і блізкіх сяброў.</verse>
				<verse number="25">Калі ж сталася, што Пётар увайшоў, Карнэль, сустрэўшы яго, упаў да ног ягоных і пакланіўся.</verse>
				<verse number="26">А Пётар падняў яго, кажучы: «Устань, і я таксама чалавек».</verse>
				<verse number="27">І, размаўляючы з ім, увайшоў, і знаходзіць шмат сабраных.</verse>
				<verse number="28">І прамовіў да іх: «Вы ведаеце, што не належыцца мужу Юдэйскаму злучацца ці зыходзіцца з чужынцамі, але Бог паказаў мне не называць ніякага чалавека паганым ці нячыстым.</verse>
				<verse number="29">Дзеля гэтага я і прыйшоў, як быў пакліканы, без пярэчаньняў. Дык пытаюся: дзеля якой прычыны вы паклікалі мяне?»</verse>
				<verse number="30">І прамовіў Карнэль: «Ад чацьвёртага дня аж да гэтае гадзіны я посьціў і а дзявятай гадзіне маліўся ў доме маім; і вось, стаў перада мною муж у сьветлым адзеньні</verse>
				<verse number="31">і мовіць: “Карнэль, пачутая малітва твая, і міласьціны твае ўзгаданыя перад Богам.</verse>
				<verse number="32">Дык пашлі ў Ёппу і пакліч Сымона, які называецца Пятром; ён гасьцюе ў доме Сымона гарбара, ля мора; ён, прыйшоўшы, скажа табе”.</verse>
				<verse number="33">Дык я неадкладна паслаў да цябе, і ты добра зрабіў, прыйшоўшы. А цяпер мы ўсе прыйшлі перад Бога, каб слухаць усё, што загадана табе ад Бога».</verse>
				<verse number="34">А Пётар, расчыніўшы вусны, сказаў: «Праўдзіва спасьцерагаю, што не на аблічча зважае Бог,</verse>
				<verse number="35">але ў кожным народзе прыемны Яму той, хто баіцца Яго і чыніць праведнасьць.</verse>
				<verse number="36">Слова паслаў Ён сынам Ізраіля, дабравесьцячы супакой праз Ісуса Хрыста, Які ёсьць Госпад усяго.</verse>
				<verse number="37">Вы ведаеце слова, што сталася па ўсёй Юдэі, пачынаючы ад Галілеі, пасьля хрышчэньня, якое абвясьціў Ян,</verse>
				<verse number="38">як Бог памазаў Духам Сьвятым і моцай Ісуса з Назарэту, Які хадзіў, робячы дабро і аздараўляючы ўсіх, прыгнятаных д’яблам, бо Бог быў з Ім.</verse>
				<verse number="39">І мы — сьведкі ўсяго, што Ён учыніў у краіне Юдэйскай і ў Ерусаліме. І забілі Яго, павесіўшы на дрэве.</verse>
				<verse number="40">Яго Бог уваскрасіў на трэці дзень, і даў Яму аб’яўляцца</verse>
				<verse number="41">не ўсяму народу, але сьведкам, наперад прызначаным ад Бога, нам, якія елі і пілі з Ім пасьля ўваскрасеньня Яго з мёртвых.</verse>
				<verse number="42">І Ён загадаў нам абвяшчаць народу і сьведчыць, што Ён ёсьць вызначаны ад Бога Судзьдзя жывых і мёртвых.</verse>
				<verse number="43">Пра Яго ўсе прарокі сьведчаць, што ўсякі, хто верыць у Яго, атрымае адпушчэньне грахоў праз імя Ягонае».</verse>
				<verse number="44">Калі Пётар яшчэ гаварыў словы гэтыя, зыйшоў Дух Сьвяты на ўсіх, якія слухалі слова.</verse>
				<verse number="45">І дзівіліся верныя з абрэзаных, якія прыйшлі з Пятром, што і на паганаў выліты дар Сьвятога Духа,</verse>
				<verse number="46">бо чулі іх, як гаварылі мовамі і ўзьвялічвалі Бога. Тады адказаў Пётар:</verse>
				<verse number="47">«Няўжо нехта можа забараніць вады дзеля хрышчэньня тых, якія атрымалі Духа Сьвятога, як і мы?»</verse>
				<verse number="48">І загадаў ім ахрысьціцца ў імя Госпада. Тады прасілі яго застацца на некалькі дзён.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="11">
				<verse number="1">А апосталы і браты, якія былі ў Юдэі, пачулі, што і пагане прынялі слова Божае.</verse>
				<verse number="2">І калі Пётар узыйшоў у Ерусалім, тыя, што з абрэзаных, сумняваліся ў ім,</verse>
				<verse number="3">кажучы: «Да мужоў неабрэзаных ты хадзіў і еў з імі!»</verse>
				<verse number="4">А Пётар, пачаўшы, выклаў па парадку, кажучы:</verse>
				<verse number="5">«Я быў у горадзе Ёппе, молячыся, і ў захапленьні ўбачыў відзеж: нейкае начыньне, якое зыходзіла, быццам вялікі абрус, за чатыры канцы апусканы з неба, і прыйшло да мяне.</verse>
				<verse number="6">Углядаючыся ў яго, я разгледзеў і ўбачыў чатырохногіх зямных, і зьвяроў, і паўзуноў, і птушкі нябесныя.</verse>
				<verse number="7">Пачуў жа я голас, які гаварыў мне: “Устаўшы, Пётар, заколвай і еш”.</verse>
				<verse number="8">А я сказаў: “Ніякім чынам, Госпадзе, бо нічога паганага ці нячыстага ніколі ня браў я ў вусны мае”.</verse>
				<verse number="9">А голас адказаў мне другі раз з неба: “Што Бог ачысьціў, ты не пагань”.</verse>
				<verse number="10">Сталася ж гэта тройчы, і ізноў усё ўзьнялося ў неба.</verse>
				<verse number="11">І вось, у гэты момант спыніліся перад домам, у якім я быў, трох мужоў, пасланыя да мяне з Цэзарэі.</verse>
				<verse number="12">А Дух сказаў мне ісьці з імі, нічога не сумняваючыся. Пайшлі ж са мною і гэтыя шэсьць братоў, і мы прыйшлі ў дом таго мужа.</verse>
				<verse number="13">І абвясьціў ён нам, як бачыў у доме сваім анёла, які стаў і сказаў яму: “Пашлі ў Ёппу мужоў і пакліч Сымона, называнага Пятром,</verse>
				<verse number="14">які скажа табе словы, праз якія будзеш збаўлены ты і ўвесь дом твой”.</verse>
				<verse number="15">Калі ж я пачаў гаварыць, зыйшоў на іх Дух Сьвяты, як і на нас на пачатку.</verse>
				<verse number="16">І ўзгадаў я слова Госпада, як Ён сказаў: “Ян хрысьціў вадою, а вы будзеце ахрышчаны Духам Сьвятым”.</verse>
				<verse number="17">Дык калі Бог даў ім такі самы дар, як і нам, што паверылі ў Госпада Ісуса Хрыста, хто ж я такі, каб мог забараняць Богу?»</verse>
				<verse number="18">Пачуўшы ж гэтае, яны супакоіліся і славілі Бога, кажучы: «Можа і паганам даў Бог навяртаньне дзеля жыцьця».</verse>
				<verse number="19">А тыя, што расьцярушыліся пасьля прыгнёту, які стаўся за Стэфана, пайшлі аж да Фінікіі, і Кіпру, і Антыёхіі, нікому не гаворачы слова, адно толькі Юдэям.</verse>
				<verse number="20">Былі ж некаторыя з іх мужы Кіпрыйскія і Кірэнэйскія, якія, прыйшоўшы ў Антыёхію, гаварылі да эліністаў, дабравесьцячы Госпада Ісуса.</verse>
				<verse number="21">І была рука Госпадава з імі, і вялікая лічба, паверыўшы, зьвярнулася да Госпада.</verse>
				<verse number="22">А слова пра іх дайшло да вушэй царквы, што ў Ерусаліме, і яны паслалі Барнабу пайсьці аж у Антыёхію.</verse>
				<verse number="23">Ён, прыйшоўшы і ўбачыўшы ласку Божую, узрадаваўся і маліў усіх, каб пры пастанове сэрца трывалі ў Госпадзе,</verse>
				<verse number="24">бо ён быў муж добры і поўны Духа Сьвятога і веры. І значная грамада дадалася да Госпада.</verse>
				<verse number="25">А Барнаба выйшаў у Тарс шукаць Саўла і, знайшоўшы яго, прывёў у Антыёхію.</verse>
				<verse number="26">Сталася ж, што яны цэлы год зьбіраліся ў гэтай царкве і навучалі значную грамаду; у Антыёхіі найперш вучняў сталі называць Хрысьціянамі.</verse>
				<verse number="27">У тыя ж дні прыйшлі з Ерусаліму ў Антыёхію прарокі.</verse>
				<verse number="28">А адзін з іх, на імя Агаў, устаўшы, праз Духа даў знак, што на ўсім сьвеце мае быць вялікі голад, які і стаўся за цэзара Кляўдыя.</verse>
				<verse number="29">А вучні, кожны паводле магчымасьці сваёй, вызначылі паслаць [дапамогу] братам, што жылі ў Юдэі.</verse>
				<verse number="30">І ўчынілі гэта, паслаўшы да старостаў праз рукі Барнабы і Саўла.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="12">
				<verse number="1">А ў той час валадар Ірад падняў руку, каб рабіць зло некаторым з царквы,</verse>
				<verse number="2">а Якуба, брата Яна, забіў мячом.</verse>
				<verse number="3">І, бачачы, што гэта падабаецца Юдэям, дадаў, што схапіў і Пятра, а былі дні праснакоў,</verse>
				<verse number="4">і, схапіўшы, пасадзіў у вязьніцу, загадаўшы чатыром чацьвёркам жаўнераў сьцерагчы яго, хочучы пасьля Пасхі вывесьці яго народу.</verse>
				<verse number="5">Дык Пятра пільнавалі ў вязьніцы, а шчырая малітва за яго ўзносілася ад царквы да Бога.</verse>
				<verse number="6">Калі ж Ірад меўся вывесьці яго, у тую ноч Пётар спаў між двух жаўнераў, зьвязаны двума ланцугамі, і перад дзьвярыма вартаўнікі пільнавалі вязьніцу.</verse>
				<verse number="7">І вось, анёл Госпадаў стаў, і сьвятло засьвяціла ў цэлі, і, ударыўшы Пятра ў бок, падняў яго, кажучы: «Устань хутчэй!» І ўпалі з рук ягоных ланцугі.</verse>
				<verse number="8">Анёл жа сказаў да яго: «Падперажыся і абуй сандалы твае». Ён зрабіў гэта, і той кажа яму: «Апрані адзеньне тваё і ідзі за мною».</verse>
				<verse number="9">І, выйшаўшы, пайшоў за ім, і ня ведаў, ці праўда тое, што сталася праз анёла, а думаў, што бачыць відзеж.</verse>
				<verse number="10">Абмінуўшы ж першую варту і другую, яны падыйшлі да жалезных брамаў, што вялі ў горад, якія самі расчыніліся ім, і, выйшаўшы, прайшлі адну вуліцу, і анёл адразу адыйшоў ад яго.</verse>
				<verse number="11">І Пётар, прыйшоўшы ў сябе, сказаў: «Цяпер праўдзіва ведаю, што Госпад паслаў анёла Свайго і вырваў мяне з рукі Ірада і з усяго, чаго чакаў народ Юдэйскі».</verse>
				<verse number="12">І, агледзеўшыся, прыйшоў у дом Марыі, маці Яна, называнага Маркам, дзе многія сабраліся і маліліся.</verse>
				<verse number="13">А як Пётар стукаўся ў дзьверы брамаў, падыйшла паслухаць служка, на імя Рода,</verse>
				<verse number="14">і, пазнаўшы голас Пятра, ад радасьці не адчыніла брамаў, а, убегшы, абвясьціла, што Пётар стаіць перад брамамі.</verse>
				<verse number="15">Яны ж сказалі да яе: «Ты звар’яцела». А яна настойвала, што гэта ён. Яны ж казалі: «Гэта анёл ягоны».</verse>
				<verse number="16">А Пётар працягваў стукацца. Адчыніўшы, яны ўбачылі яго і зьдзівіліся.</verse>
				<verse number="17">Ён жа, даўшы знак рукою, каб маўчалі, распавёў ім, як Госпад вывеў яго з вязьніцы. І сказаў: «Абвясьціце пра гэта Якубу і братам». І, выйшаўшы, пайшоў у іншае месца.</verse>
				<verse number="18">А як настаў дзень, было хваляваньне немалое ў жаўнераў адносна таго, што магло стацца з Пятром.</verse>
				<verse number="19">Ірад жа, шукаючы яго і не знайшоўшы яго, дапытаўшы вартаўнікоў, загадаў вывесьці іх [на сьмерць]. І, зыйшоўшы з Юдэі ў Цэзарэю, быў [там].</verse>
				<verse number="20">А быў Ірад дужа зазлаваны на Тырцаў і Сідонцаў. Яны ж аднадушна прыйшлі да яго і, пераканаўшы Бласта, падкаморага валадарскага, прасілі міру, бо іхняя краіна жывілася ад валадарскае.</verse>
				<verse number="21">У вызначаны ж дзень Ірад, апрануўшы валадарскае адзеньне і сеўшы на судовым пасадзе, прамаўляў да іх,</verse>
				<verse number="22">а народ крычаў: «Голас бога, а не чалавека!»</verse>
				<verse number="23">А анёл Госпадаў адразу ўдарыў яго за тое, што ён не аддаў славу Богу, і, заедзены чэрвямі, ён памёр.</verse>
				<verse number="24">А слова Божае расло і памнажалася.</verse>
				<verse number="25">А Барнаба і Саўл, споўніўшы служэньне, вярнуліся з Ерусаліму, узяўшы з сабою Яна, якога звалі Маркам.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="13">
				<verse number="1">Былі ж у Антыёхіі, у тамтэйшай царкве, некаторыя прарокі і настаўнікі: і Барнаба, і Сымон, называны Нігер, і Луцый Кірэнэец, і Манаэн, што гадаваўся разам з Ірадам тэтрархам, і Саўл.</verse>
				<verse number="2">А калі яны спраўлялі служэньне Госпаду і посьцілі, сказаў Дух Сьвяты: «Аддзяліце Мне Барнабу і Саўла на справу, на якую Я паклікаў іх».</verse>
				<verse number="3">Тады яны, посьцячы і молячыся, і ўскладаючы на іх рукі, адпусьцілі іх.</verse>
				<verse number="4">Тыя ж, выпраўленыя Духам Сьвятым, прыйшлі ў Сэлеўкію, і адтуль паплылі на Кіпр.</verse>
				<verse number="5">І, апынуўшыся ў Саляміне, прапаведвалі слова Божае ў сынагогах Юдэйскіх; а мелі яны Яна за паслугача.</verse>
				<verse number="6">Прайшоўшы ж востраў да Пафа, знайшлі нейкага чараўніка, фальшывага прарока, Юдэя, на імя Бар-Ісус,</verse>
				<verse number="7">які быў у праконсула Сяргея Паўла, мужа разумнага. Той, паклікаўшы Барнабу і Саўла, шукаў слухаць слова Божае.</verse>
				<verse number="8">а чараўнік Эліма, бо так перакладаецца імя ягонае, супрацьстаяў ім, шукаючы адвярнуць праконсула ад веры.</verse>
				<verse number="9">А Саўл, ён жа Павал, напоўніўшыся Духам Сьвятым і ўглядаючыся на яго,</verse>
				<verse number="10">сказаў: «О, сыне д’ябла, поўны ўсякае падступнасьці і ўсякай ліхоты, вораг усякае праведнасьці! Ці не перастанеш ты крывіць простыя шляхі Госпада?</verse>
				<verse number="11">І вось цяпер рука Госпадава над табою, і будзеш ты сьляпы, ня бачачы сонца да часу». І адразу зыйшлі на яго змрок і цемра, і ён, блукаючыся, шукаў, хто б яго вёў за руку.</verse>
				<verse number="12">Тады праконсул, убачыўшы, што сталася, паверыў, дзівячыся навуцы Госпадавай.</verse>
				<verse number="13">А тыя, што з Паўлам, выйшаўшы з Пафу, прыйшлі ў Пэргію ў Памфіліі. Ян жа, адыйшоўшы ад іх, вярнуўся ў Ерусалім.</verse>
				<verse number="14">А яны, прайшоўшы Пэргію, прыйшлі ў Антыёхію Пісідзкую і, увайшоўшы ў сынагогу ў дзень суботы, паселі.</verse>
				<verse number="15">А пасьля чытаньня Закону і Прарокаў начальнікі сынагогі паслалі да іх, кажучы: «Мужы браты! Калі ёсьць у вас слова пацяшэньня для народу, кажыце».</verse>
				<verse number="16">Павал жа, устаўшы і даўшы знак рукою, сказаў: «Мужы Ізраільцяне і тыя, хто баіцца Бога, паслухайце!</verse>
				<verse number="17">Бог народу гэтага, Ізраіля, выбраў бацькоў нашых, і ўзьвялічыў народ, калі яны былі прыхаднямі ў зямлі Эгіпецкай, і ўзьнятым рамяном вывеў іх з яе,</verse>
				<verse number="18">і на працягу сарака гадоў зносіў іх у пустыні,</verse>
				<verse number="19">і, зьнішчыўшы сем народаў у зямлі Ханаан, даў ім на ўласнасьць зямлю іхнюю.</verse>
				<verse number="20">І пасьля гэтага каля чатырохсот і пяцідзесяці гадоў даваў судзьдзяў да Самуэля прарока.</verse>
				<verse number="21">У той час прасілі яны валадара; і даў ім Бог Саўла, сына Кісавага, мужа з калена Бэн’яміна, гадоў на сорак.</verse>
				<verse number="22">І, адставіўшы яго, паставіў ім за валадара Давіда, пра якога і сказаў, сьведчачы: “Знайшоў Я Давіда, сына Есэя, мужа паводле сэрца Майго, які выканае ўсю волю Маю”.</verse>
				<verse number="23">З ягонага насеньня Бог паводле абяцаньня падняў Ізраілю Збаўцу Ісуса.</verse>
				<verse number="24">Перад абліччам прыйсьця Ягонага абвяшчаў Ян хрышчэньне навяртаньня ўсяму народу Ізраіля.</verse>
				<verse number="25">А калі Ян споўніў бег свой, ён сказаў: “За каго лічыце мяне? Ня я гэта, але, вось, ідзе за мною Той, Якому я ня варты разьвязаць сандалы на нагах”.</verse>
				<verse number="26">Мужы браты, сыны роду Абрагамавага і тыя сярод вас, якія Бога баяцца! Вам пасланае слова збаўленьня гэтага.</verse>
				<verse number="27">Бо жыхары Ерусаліму і начальнікі іхнія, не пазнаўшы Яго і асудзіўшы, споўнілі словы прарокаў, чытаныя кожную суботу,</verse>
				<verse number="28">і, не знайшоўшы ніякае сьмяротнае віны, прасілі Пілата, каб Ён быў забіты.</verse>
				<verse number="29">Калі ж зьдзейсьнілі ўсё, напісанае пра Яго, зьняўшы з дрэва, палажылі ў магілу.</verse>
				<verse number="30">Але Бог уваскрасіў Яго з мёртвых.</verse>
				<verse number="31">Ён шмат дзён зьяўляўся тым, якія прыйшлі з Ім з Галілеі ў Ерусалім і якія ёсьць сьведкамі Яго перад народам.</verse>
				<verse number="32">І мы вам дабравесьцім, што абяцаньне, дадзенае бацькам, Бог споўніў нам, іхнім дзецям, уваскрасіўшы Ісуса,</verse>
				<verse number="33">як і ў другім псальме напісана: “Ты — Сын Мой, Я сёньня нарадзіў Цябе”.</verse>
				<verse number="34">А што Ён уваскрасіў Яго з мёртвых, каб Той больш не вярнуўся ў парахненьне, Ён сказаў гэтак: “Дам вам сьвятасьці Давідавыя верныя”.</verse>
				<verse number="35">Дзеля гэтага і ў іншым [псальме] кажа: “Не дасі Сьвятому Твайму ўбачыць парахненьне”.</verse>
				<verse number="36">Бо Давід, паслужыўшы ў сваім пакаленьні намеру Божаму, памёр і далучыўся да бацькоў сваіх, і ўбачыў парахненьне,</verse>
				<verse number="37">а Той, Каго Бог уваскрасіў, ня ўбачыў парахненьня.</verse>
				<verse number="38">Дык няхай будзе вядома вам, мужы браты, што праз Яго прапаведуецца вам адпушчэньне грахоў,</verse>
				<verse number="39">і ў-ва ўсім, у чым вы не маглі апраўдацца ў законе Майсеевым, у Ім апраўдваецца кожны, хто верыць.</verse>
				<verse number="40">Дык глядзіце, каб не прыйшло на вас сказанае ў прарокаў:</verse>
				<verse number="41">“Пабачце, вы, якія пагарджаеце, і зьдзівіцеся, і шчэзьніце, бо Я раблю справу ў дні вашыя, справу, якой вы не паверыце, калі хто распавядзе вам”».</verse>
				<verse number="42">Калі ж яны выходзілі з сынагогі Юдэйскае, прасілі іх пагане, каб і ў наступную суботу гаварылі словы гэтыя.</verse>
				<verse number="43">А як разыйшлася сынагога, шмат Юдэяў і пабожных празэлітаў пайшлі за Паўлам і Барнабам, якія, размаўляючы з імі, пераконвалі іх заставацца ў ласцы Божай.</verse>
				<verse number="44">А ў наступную суботу амаль увесь горад сабраўся слухаць слова Божае.</verse>
				<verse number="45">А Юдэі, убачыўшы натоўп, напоўніліся зайздрасьцю і працівіліся таму, што гаварыў Павал, пярэчачы і блюзьнячы.</verse>
				<verse number="46">А Павал і Барнаба, адважыўшыся, сказалі: «Да вас належала спачатку гаварыць слова Божае. А як вы адкідаеце яго і ня лічыце сябе вартымі жыцьця вечнага, вось, мы паварочваемся да паганаў.</verse>
				<verse number="47">Бо так загадаў нам Госпад: “Я паставіў цябе як сьвятло для паганаў, каб быў ты на збаўленьне да краю зямлі”».</verse>
				<verse number="48">А пагане, чуючы гэта, радаваліся і славілі слова Госпадава, і паверылі ўсе, якія былі прызначаныя да жыцьця вечнага.</verse>
				<verse number="49">І разносілася слова Госпадава праз усю краіну.</verse>
				<verse number="50">А Юдэі падбухторылі пабожных і паважаных жанчынаў, і першых [людзей] у горадзе, і паднялі перасьлед на Паўла і Барнабу, і выгналі іх з межаў сваіх.</verse>
				<verse number="51">Яны ж, абтросшы пыл з ног сваіх на іх, прыйшлі ў Іконію.</verse>
				<verse number="52">А вучні былі напоўненыя радасьцю і Духам Сьвятым.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="14">
				<verse number="1">Сталася ж у Іконіі, што ўвайшлі яны разам у сынагогу Юдэйскую і гаварылі гэтак, што паверыла вялікае мноства Юдэяў і Грэкаў.</verse>
				<verse number="2">А Юдэі, якія ня верылі, паднялі і раз’юшылі супраць братоў душы паганаў.</verse>
				<verse number="3">Аднак яны былі там даволі часу, адважна гаворачы пра Госпада, Які сьведчыў пра слова ласкі Сваёй і чыніў знакі і цуды праз рукі іхнія.</verse>
				<verse number="4">І падзялілася мноства ў горадзе, і адны былі з Юдэямі, а другія — з апосталамі.</verse>
				<verse number="5">А калі пагане і Юдэі з начальнікамі сваімі намерваліся зьняважыць і ўкаменаваць іх,</verse>
				<verse number="6">яны, даведаўшыся, уцяклі ў гарады Лікаонскія Лістру і Дэрбу, і ў ваколіцу,</verse>
				<verse number="7">і былі там, дабравесьцячы.</verse>
				<verse number="8">І нейкі чалавек у Лістры, немачны на ногі, сядзеў, бо ад чэрава маці сваёй быў кульгавы і ніколі не хадзіў.</verse>
				<verse number="9">Ён слухаў Паўла, які гаварыў, і той, глянуўшы на яго і бачачы, што ён мае веру дзеля збаўленьня,</verse>
				<verse number="10">сказаў моцным голасам: «Стань на ногі твае проста!» І ён падскочыў, і хадзіў.</verse>
				<verse number="11">А натоўп, бачачы, што зрабіў Павал, падняў голас свой, кажучы па-лікаонску: «Богі, падобныя да людзей, зыйшлі да нас!»</verse>
				<verse number="12">І называлі Барнабу Зэўсам, а Паўла — Гермэсам, бо ён быў правадыром у слове.</verse>
				<verse number="13">А сьвятар Зэўса, што стаяў перад горадам іхнім, прывёўшы валоў з вянкамі да брамаў, хацеў разам з натоўпам закалоць іх [у ахвяру].</verse>
				<verse number="14">Апосталы ж Барнаба і Павал, пачуўшы [пра гэта], разьдзёршы адзеньне сваё, кінуліся ў натоўп, крычучы і кажучы:</verse>
				<verse number="15">«Мужы! Што вы гэта робіце? І мы падобныя да вас людзі, якія дабравесьцім вам, каб адвярнуліся ад гэтых марнасьцяў да Бога Жывога, Які стварыў неба, і зямлю, і мора, і ўсё, што ў іх,</verse>
				<verse number="16">Які ў мінулых пакаленьнях пакінуў усе народы хадзіць сваімі шляхамі,</verse>
				<verse number="17">ды не пакінуў сьведчыць пра Сябе, робячы дабро, даючы нам з неба дажджы і поры ўраджайныя, напаўняючы ежай і радасьцю сэрцы нашыя!»</verse>
				<verse number="18">І, гаворачы гэтае, ледзь супакоілі натоўп, каб не заколвалі [ахвяры] для іх.</verse>
				<verse number="19">А з Антыёхіі і Іконіі прыйшлі Юдэі і, намовіўшы народ і ўкаменаваўшы Паўла, вывалаклі яго за горад, думаючы, што ён памёр.</verse>
				<verse number="20">Калі ж акружылі яго вучні, ён, устаўшы, увайшоў у горад і на заўтра выйшаў з Барнабам у Дэрбу.</verse>
				<verse number="21">І дабравесьціўшы гэтаму гораду, і навучыўшы многіх, яны вярнуліся ў Лістру і Іконію, і Антыёхію,</verse>
				<verse number="22">умацоўваючы душы вучняў, просячы трываць у веры і што праз шмат мукаў мусім мы ўвайсьці ў Валадарства Божае.</verse>
				<verse number="23">А рукапаклаўшы ім старостаў у кожнай царкве, яны, памаліўшыся з постам, даручылі іх Госпаду, у Якога яны паверылі.</verse>
				<verse number="24">І, прайшоўшы праз Пісыдыю, прыйшлі ў Памфілію.</verse>
				<verse number="25">І, прамовіўшы слова ў Пэргіі, зыйшлі ў Аталію.</verse>
				<verse number="26">Адтуль паплылі ў Антыёхію, адкуль былі аддадзеныя ласцы Божай на справу, якую выканалі.</verse>
				<verse number="27">Прыйшоўшы і сабраўшы царкву, яны расказалі, што ўчыніў з імі Бог і як расчыніў дзьверы веры паганам.</verse>
				<verse number="28">І былі яны там немалы час з вучнямі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="15">
				<verse number="1">І некаторыя, што прыйшлі з Юдэі, навучалі братоў: «Калі ня будзеце абрэзаны паводле звычаю Майсея, ня можаце быць збаўленыя».</verse>
				<verse number="2">Тады сталася немалое змаганьне і спрэчка з імі ў Паўла і Барнабы, і вызначылі, каб Павал і Барнаба, і некаторыя іншыя з іх узыйшлі наконт гэтай спрэчкі да апосталаў і старостаў у Ерусалім.</verse>
				<verse number="3">Яны ж, праведзеныя царквою, праходзілі праз Фінікію і Самарыю, распавядаючы пра навяртаньне паганаў; і зрабілі радасьць вялікую ўсім братам.</verse>
				<verse number="4">А прыйшоўшы ў Ерусалім, яны былі прынятыя царквою, і апосталамі, і старостамі, і расказалі ўсё, што Бог учыніў з імі.</verse>
				<verse number="5">Падняліся ж некаторыя з герэзіі фарысэйскае, якія былі паверыўшыя, кажучы, што трэба іх абрэзаць і загадаць захоўваць закон Майсея.</verse>
				<verse number="6">І сабраліся апосталы і старосты разгледзець наконт слова гэтага.</verse>
				<verse number="7">А як сталася вялікая спрэчка, Пётар, устаўшы, сказаў ім: «Мужы браты! Вы ведаеце, што ад дзён старадаўных Бог выбраў сярод нас, каб праз мае вусны пачулі пагане слова Эвангельля і паверылі.</verse>
				<verse number="8">І Знаўца сэрцаў, Бог, засьведчыў ім, даўшы ім Духа Сьвятога, як і нам,</verse>
				<verse number="9">і ніяк не адрозьніў між намі і імі, вераю ачысьціўшы сэрцы іхнія.</verse>
				<verse number="10">Дык цяпер навошта вы спакушаеце Бога, каб ускласьці на шыі вучняў ярмо, насіць якое ня здолелі ані бацькі нашыя, ані мы?</verse>
				<verse number="11">Але мы верым, што збаўленыя праз ласку Госпада Ісуса Хрыста, гэтак сама, як і яны».</verse>
				<verse number="12">І замаўчала ўсё мноства, і слухалі Барнабу і Паўла, якія распавядалі, якія знакі і цуды ўчыніў праз іх Бог сярод паганаў.</verse>
				<verse number="13">Калі ж яны замаўчалі, адказаў Якуб, кажучы: «Мужы браты! Паслухайце мяне!</verse>
				<verse number="14">Сымон распавёў, як спачатку Бог нагледзеў узяць з паганаў народ дзеля імя Свайго,</verse>
				<verse number="15">і з гэтым згаджаюцца словы Прарокаў, як напісана:</verse>
				<verse number="16">“Пасьля гэтага вярнуся, і адбудую намёт Давіда, які заваліўся, і зруйнаванае ў ім адбудую, і выпрастую яго,</verse>
				<verse number="17">каб шукалі Госпада пазасталыя людзі і ўсе народы, на якіх будзе прызвана імя Маё, — кажа Госпад, Які робіць усё гэта”.</verse>
				<verse number="18">Ад вякоў вядомыя Богу ўсе справы Ягоныя.</verse>
				<verse number="19">Дзеля гэтага я суджу ня мучыць тых з паганаў, якія зьвярнуліся да Бога,</verse>
				<verse number="20">але напісаць ім, каб высьцерагаліся гідотаў ідальскіх, і распусты, і душанага, і крыві;</verse>
				<verse number="21">бо [закон] Майсея ад старадаўных пакаленьняў мае ў гарадах тых, хто абвяшчае яго, чытаны ў сынагогах кожную суботу».</verse>
				<verse number="22">Тады надумалі апосталы і старосты разам з усёй царквою, выбраўшы спасярод сябе мужоў, паслаць у Антыёхію з Паўлам і Барнабам Юду, называнага Барсабам, і Сілу, мужоў перадавых сярод братоў,</verse>
				<verse number="23">напісаўшы рукамі сваімі гэтак: «Апосталы, і старосты, і браты — братам з паганаў у Антыёхіі і Сірыі, і Кілікіі: радавацца!</verse>
				<verse number="24">Пачуўшы, што некаторыя, што прыйшлі ад нас, стрывожылі вас словамі, захістаўшы душы вашыя, кажучы абрэзывацца і захоўваць Закон, чаго мы не загадвалі,</verse>
				<verse number="25">надумалі мы, сабраўшыся аднадушна, паслаць да вас выбраных мужоў разам з улюбёнымі нашымі Барнабам і Паўлам,</verse>
				<verse number="26">людзьмі, якія аддалі душы свае за імя Госпада нашага Ісуса Хрыста.</verse>
				<verse number="27">Дык паслалі мы Юду і Сілу, і яны словамі паведамяць тое самае.</verse>
				<verse number="28">Бо надумалася Духу Сьвятому і нам ніякага больш цяжару на вас не ўскладаць, акрамя гэтага неабходнага:</verse>
				<verse number="29">сьцерагчыся ахвяраў ідалам, і крыві, і душанага, і распусты. Захоўваючы сябе ад гэтага, зробіце добра. Бывайце здаровыя».</verse>
				<verse number="30">Тады тыя, што былі пасланыя, прыйшлі ў Антыёхію і, сабраўшы мноства, аддалі пасланьне.</verse>
				<verse number="31">А тыя, прачытаўшы, узрадаваліся ад гэтага пацяшэньня.</verse>
				<verse number="32">Юда і Сіла, якія былі і прарокамі, многімі словамі пацяшалі братоў і ўмацоўвалі.</verse>
				<verse number="33">Прабыўшы ж там [нейкі] час, яны былі ў супакоі пасланыя братамі да апосталаў.</verse>
				<verse number="34">А Сіле надумалася застацца там.</verse>
				<verse number="35">Паўла ж і Барнаба былі ў Антыёхіі, навучаючы і дабравесьцячы разам з многімі другімі слова Госпадава.</verse>
				<verse number="36">А праз колькі дзён сказаў Павал да Барнабы: «Вярнуўшыся, адведаем братоў нашых ва ўсіх гарадах, у якіх мы прапаведвалі слова Госпадава, як яны маюцца».</verse>
				<verse number="37">Барнаба ж пастанавіў узяць з сабою Яна, называнага Маркам.</verse>
				<verse number="38">А Павал лічыў ня вартым браць яго з сабою, бо ён адыйшоў ад іх у Памфіліі і не пайшоў з імі на гэтую справу.</verse>
				<verse number="39">Тады сталася спрэчка, так што яны разлучыліся адзін з адным, і Барнаба, узяўшы Марка, паплыў на Кіпр.</verse>
				<verse number="40">А Павал, паклікаўшы Сілу, пайшоў, аддадзены братамі ласцы Божай,</verse>
				<verse number="41">і праходзіў праз Сірыю і Кілікію, умацоўваючы цэрквы.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="16">
				<verse number="1">І прыйшоў ён у Дэрбу і Лістру. І вось, быў там адзін вучань, на імя Цімафей, сын аднае жанчыны Юдэйскае вернае і бацькі Грэка.</verse>
				<verse number="2">Пра яго сьведчылі браты ў Лістры і Іконіі.</verse>
				<verse number="3">Павал захацеў, каб ён пайшоў з ім, і, узяўшы яго, абрэзаў дзеля Юдэяў, якія былі ў тых месцах, бо ўсе ведалі бацьку ягонага, што быў Грэк.</verse>
				<verse number="4">Калі ж яны праходзілі праз гарады, перадавалі [цэрквам] захоўваць пастановы, вызначаныя апосталамі і старостамі ў Ерусаліме.</verse>
				<verse number="5">А цэрквы ўмацоўваліся ў веры і ўзрасталі штодня лікам.</verse>
				<verse number="6">Прайшоўшы ж праз Фрыгію і Галятыйскую краіну, забараніў ім Сьвяты Дух гаварыць слова ў Азіі.</verse>
				<verse number="7">Прыйшоўшы ў Мізію, спрабавалі ісьці ў Бітынію; і не дазволіў ім Дух.</verse>
				<verse number="8">Дык абмінуўшы Мізію, яны зыйшлі ў Трааду.</verse>
				<verse number="9">І ўгледзеў Павал уначы відзеж: нейкі муж, Македонец, стаяў, просячы яго і кажучы: «Перайшоўшы ў Македонію, дапамажы нам».</verse>
				<verse number="10">Калі ж убачыў ён відзеж, мы адразу шукалі, каб ісьці ў Македонію, разумеючы, што Госпад паклікаў нас дабравесьціць ім.</verse>
				<verse number="11">Дык паплыўшы з Траады, мы наўпрост прыйшлі ў Саматракію, а на заўтра — у Нэапаль,</verse>
				<verse number="12">і адтуль — у Філіпы, што ёсьць першы горад тае часткі Македоніі, калёнія. І былі мы ў гэтым горадзе некалькі дзён.</verse>
				<verse number="13">І ў дзень суботы выйшлі мы за горад да рэчкі, дзе звычайна адбывалася малітва, і, пасеўшы, гаварылі да сабраных жанчынаў.</verse>
				<verse number="14">І слухала адна жанчына, на імя Лідзія, гандлярка пурпурам, з гораду Тыятыра, якая пакланялася Богу, і Госпад адчыніў сэрца ейнае, каб зважала на прамову Паўла.</verse>
				<verse number="15">А калі ахрысьцілася яна і дом ейны, яна прасіла, кажучы: «Калі вы лічыце мяне вернай Госпаду, увайшоўшы ў дом мой, жывіце». І затрымала нас.</verse>
				<verse number="16">Сталася ж, як ішлі мы на малітву, сустрэла нас нейкая служка, якая мела духа вешчага і, варожачы, вялікі заробак давала гаспадарам сваім.</verse>
				<verse number="17">Яна, ідучы за Паўлам і намі, крычала, кажучы: «Людзі гэтыя — слугі Бога Найвышэйшага, якія прапаведуюць нам шлях збаўленьня!»</verse>
				<verse number="18">А рабіла яна гэта шмат дзён. Павал жа, узлаваўшыся, павярнуўся і сказаў духу: «Загадваю табе ў імя Ісуса Хрыста выйсьці з яе!» І ён выйшаў у той жа час.</verse>
				<verse number="19">А гаспадары ейныя, бачачы, што прапала надзея заробку іхняга, схапіўшы Паўла і Сілу, пацягнулі на рынак да начальнікаў.</verse>
				<verse number="20">І прывёўшы іх да войтаў, сказалі: «Гэтыя людзі трывожаць наш горад, а яны — Юдэі,</verse>
				<verse number="21">і прапаведуюць звычаі, якіх нам, Рымлянам, ня сьлед ані прыймаць, ані рабіць».</verse>
				<verse number="22">І паўстаў натоўп супраць іх, і войты, сарваўшы з іх адзеньне, загадалі біць іх кіямі.</verse>
				<verse number="23">І зрабіўшы ім шмат ранаў, кінулі іх у вязьніцу, загадаўшы ахоўніку старанна пільнаваць іх.</verse>
				<verse number="24">Ён, атрымаўшы гэткі загад, кінуў іх ва ўнутраную вязьніцу і ногі іхнія паўшчамляў у калоду.</verse>
				<verse number="25">Каля паўночы Павал і Сіла, молячыся, сьпявалі Богу, а вязьні чулі іх.</verse>
				<verse number="26">Раптам стаўся вялікі землятрус, так што захісталіся падмуркі вязьніцы; і адразу адчыніліся ўсе дзьверы, і ў-ва ўсіх паслаблі путы.</verse>
				<verse number="27">Ахоўнік жа, прачнуўшыся і бачачы адчыненыя дзьверы вязьніцы, дастаўшы меч, меўся забіць сябе, думаючы, што вязьні паўцякалі.</verse>
				<verse number="28">А Павал закрычаў моцным голасам, кажучы: «Не рабі сабе ніякага ліха, бо ўсе мы тут!»</verse>
				<verse number="29">Ён жа, папрасіўшы сьвятла, убег і, трасучыся, упаў перад Паўлам і Сілаю,</verse>
				<verse number="30">і, выводзячы іх вонкі, сказаў: «Панове, што я мушу рабіць, каб быць збаўленым?»</verse>
				<verse number="31">А яны сказалі: «Вер у Госпада Ісуса Хрыста, і будзеш збаўлены ты і дом твой».</verse>
				<verse number="32">І гаварылі слова Госпадава яму і ўсім, хто ў доме ягоным.</verse>
				<verse number="33">І ў тую ж гадзіну ўначы ён, узяўшы іх, памыў ім раны, і адразу быў ахрышчаны сам і ўсе ягоныя.</verse>
				<verse number="34">І завёўшы іх у дом свой, паставіў стол і радаваўся з усім домам, што паверыў у Бога.</verse>
				<verse number="35">А як настаў дзень, паслалі войты жандараў, кажучы: «Вызваль людзей гэтых».</verse>
				<verse number="36">Ахоўнік жа паведаміў словы гэтыя Паўлу: «Войты паслалі, каб цяпер вызваліць вас. Дык, выйшаўшы, ідзіце ў супакоі».</verse>
				<verse number="37">А Павал прамовіў да іх: «Нас, людзей Рымскіх, без суду зьбіўшы прынародна, кінулі ў вязьніцу, і цяпер цішком выганяюць нас? О, не! Але няхай самі, прыйшоўшы, вывядуць нас».</verse>
				<verse number="38">Жандары абвясьцілі словы гэтыя войтам, і тыя спалохаліся, пачуўшы, што яны —Рымляне.</verse>
				<verse number="39">І, прыйшоўшы, перапрашалі іх, і, вывеўшы, прасілі пайсьці з гораду.</verse>
				<verse number="40">Выйшаўшы ж з вязьніцы, яны прыйшлі да Лідзіі, і, убачыўшы братоў, суцяшалі іх, і пайшлі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="17">
				<verse number="1">А прайшоўшы праз Амфіпаль і Апалёнію, прыйшлі ў Тэсалоніку, дзе была Юдэйская сынагога.</verse>
				<verse number="2">І Павал, паводле звычаю, прыйшоў да іх і тры суботы вёў гутаркі з імі з Пісаньня,</verse>
				<verse number="3">паказваючы і адкрываючы, што Хрыстос мусіў цярпець і ўваскрэснуць з мёртвых і што: «Гэты Ісус, пра Якога я абвяшчаю вам, ёсьць Хрыстос».</verse>
				<verse number="4">І некаторыя з іх былі перакананыя і далучыліся да Паўла і Сілы, і вялікае мноства Грэкаў, якія пакланяліся [Богу], і жанчынаў першых нямала.</verse>
				<verse number="5">А Юдэі, якія не паверылі, зайздросьцячы і паклікаўшы нейкіх нягодных мужоў з плошчы, учынілі натоўп і ўзрушылі горад. І, стаўшы каля дому Язона, шукалі іх, каб прывесьці да народу.</verse>
				<verse number="6">Не знайшоўшы ж іх, пацягнулі Язона і некаторых братоў да бурмістраў, крычучы, што гэтыя сусьветныя бунтаўнікі прыйшлі і сюды,</verse>
				<verse number="7">а Язон іх прыняў, і што яны ўсё чыняць супраць пастановаў цэзара, называючы іншага валадаром, Ісуса.</verse>
				<verse number="8">І чуючы гэта, устрывожыўся натоўп і бурмістры,</verse>
				<verse number="9">але, узяўшы заклад ад Язона і рэшты, вызвалілі іх.</verse>
				<verse number="10">Браты ж адразу ўначы выправілі Паўла і Сілу ў Бэрэю, і тыя, прыйшоўшы, пайшлі ў сынагогу Юдэйскую.</verse>
				<verse number="11">А гэтыя былі высакароднейшыя, чым у Тэсалоніцы; яны прынялі слова з усёй ахвотаю, штодня дасьледуючы Пісаньне, ці гэтак яно ёсьць.</verse>
				<verse number="12">Тады шмат з іх паверылі, і жанчынаў Грэцкіх паважаных, і мужчынаў нямала.</verse>
				<verse number="13">Калі ж Юдэі з Тэсалонікі даведаліся, што і ў Бэрэі абвяшчаецца праз Паўла слова Божае, прыйшлі і сюды, падбухторваючы натоўп.</verse>
				<verse number="14">Тады браты адразу паслалі Паўла, каб ішоў быццам да мора, а Сіла і Цімафей засталіся там.</verse>
				<verse number="15">Тыя ж, што праводзілі Паўла, прывялі яго ў Атэны і, атрымаўшы прыказаньне для Сілы і Цімафея, каб чым хутчэй ішлі да яго, пайшлі.</verse>
				<verse number="16">А калі Павал чакаў на іх у Атэнах, узрушыўся ў ім дух ягоны, бачачы горад, апанаваны ідаламі.</verse>
				<verse number="17">Дык ён вёў гутаркі ў сынагозе з Юдэямі і пабожнымі, і на рынку кожны дзень з тымі, з кім надарыцца.</verse>
				<verse number="18">Некаторыя ж з філосафаў эпікурэйцаў і стоікаў спрачаліся з ім, і адны казалі: «Што хоча сказаць гэты баўбатун?», а другія: «Здаецца, ён прапаведуе чужыя боствы», — бо ён дабравесьціў ім пра Ісуса і ўваскрасеньне Ягонае.</verse>
				<verse number="19">І, узяўшы яго, прывялі ў арэапаг, кажучы: «Ці можам мы ведаць, што гэта за новае вучэньне ты распавядаеш?</verse>
				<verse number="20">Бо нешта незвычайнае ты ўкладаеш у вушы нашыя, дык хочам ведаць, што гэта мае быць?»</verse>
				<verse number="21">Усе ж Атэнцы і прыйшоўшыя [туды] чужынцы ні чым іншым ня бавіліся, як гаварыць і слухаць нешта новае.</verse>
				<verse number="22">А Павал, стаўшы пасярод арэапагу, прамовіў: «Мужы Атэнскія, з усяго я бачу, што вы быццам асабліва пабожныя.</verse>
				<verse number="23">Бо, праходзячы і аглядаючы месцы пакланеньня вашыя, знайшоў я і ахвярнік, на якім напісана: “Невядомаму Богу”. Дык Таго, Каго вы, ня ведаючы, ушаноўваеце, я вам абвяшчаю.</verse>
				<verse number="24">Бог, Які стварыў сьвет і ўсё, што ў ім, Які ёсьць Госпад неба і зямлі, не жыве ў бажніцах, зробленых рукамі,</verse>
				<verse number="25">і не ўтрымліваецца ад рук чалавечых, быццам нечага патрабуючы, Сам даючы ўсім жыцьцё, і дыханьне, і ўсё.</verse>
				<verse number="26">Ён учыніў з аднае крыві кожны народ чалавечы, каб жылі на ўсім абліччы зямлі, вызначыўшы акрэсьленыя часы і межы пражываньня іхняга,</verse>
				<verse number="27">каб шукалі Госпада, можа, дакрануцца Яго і знойдуць, хоць Ён і недалёка ад кожнага з нас,</verse>
				<verse number="28">бо ў Ім мы жывем, і рухаемся, і існуем, як і некаторыя з вашых паэтаў гавораць: “Бо мы і род Ягоны”.</verse>
				<verse number="29">Дык мы, як род Божы, не павінны думаць, быццам Боства падобнае да золата, ці срэбра, ці каменя, назначанага майстэрствам і думкаю чалавечай.</verse>
				<verse number="30">Дык Бог, зважаючы на часы няведаньня, загадвае цяпер усім людзям паўсюль навярнуцца,</verse>
				<verse number="31">бо прызначыў дзень, у які мае судзіць сусьвет паводле справядлівасьці праз Мужа, Якога вызначыў, даўшы ўсім пэўнасьць, уваскрасіўшы Яго з мёртвых».</verse>
				<verse number="32">Пачуўшы ж пра ўваскрасеньне мёртвых, адны кпілі, а другія казалі: «Паслухаем цябе пра гэта другім разам!»</verse>
				<verse number="33">І гэтак Павал выйшаў спасярод іх.</verse>
				<verse number="34">А некаторыя мужчыны, якія прысталі да яго, паверылі; між імі і Дыяніс Арэапагіт, і жанчына на імя Дамар, і іншыя з імі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="18">
				<verse number="1">Пасьля ж гэтага Павал, зыйшоўшы з Атэнаў, прыйшоў у Карынт.</verse>
				<verse number="2">І, знайшоўшы нейкага Юдэя, на імя Акіла, родам з Понту, і жонку ягоную Прыскілу, якія толькі што прыйшлі з Італіі дзеля загаду Кляўдыя ўсім Юдэям пакінуць Рым, прыстаў да іх.</verse>
				<verse number="3">І як быў аднаго рамяства [з імі], заставаўся ў іх і працаваў, бо рамяство [іхняе] было майстраваньне намётаў.</verse>
				<verse number="4">А кожную суботу ён вёў гутаркі ў сынагозе і пераконваў Юдэяў і Грэкаў.</verse>
				<verse number="5">Калі ж прыйшлі з Македоніі Сіла і Цімафей, Павал быў пануканы Духам сьведчыць Юдэям пра Ісуса Хрыста.</verse>
				<verse number="6">А як яны працівіліся і блюзьнілі, абтросшы адзеньне, ён сказаў да іх: «Кроў вашая на галаве вашай! Я чысты. Ад цяпер іду да паганаў».</verse>
				<verse number="7">І, перайшоўшы адтуль, прыйшоў у дом нейкага [чалавека], на імя Юст, які пакланяўся Богу, дом якога быў пры самай сынагозе.</verse>
				<verse number="8">А Крысп, начальнік сынагогі, паверыў у Госпада разам з усім домам сваім, і шмат Карыньцянаў, слухаючы, паверылі і былі ахрышчаныя.</verse>
				<verse number="9">Госпад жа сказаў Паўлу ў відзежы ўначы: «Ня бойся, але гавары і не маўчы,</verse>
				<verse number="10">бо Я з табою, і ніхто ня ўчыніць табе зло, бо шмат Майго народу ў горадзе гэтым».</verse>
				<verse number="11">І жыў год і шэсьць месяцаў, навучаючы ў іх слова Божага.</verse>
				<verse number="12">А калі Галіён стаў праконсулам Ахаі, Юдэі аднадушна накінуліся на Паўла і павялі яго да судовага пасаду,</verse>
				<verse number="13">кажучы, што ён намаўляе людзей пакланяцца Богу насуперак Закону.</verse>
				<verse number="14">Калі ж Павал меўся расчыніць вусны, сказаў Галіён да Юдэяў: «Калі б праўда была нейкая крыўда ці злачынства, о Юдэі, я б меў прычыну цярпець вас.</verse>
				<verse number="15">Калі ж спрэчка ідзе пра слова, і імёны, і Закон ваш, разглядайце самі, бо я судзьдзём у гэтым быць не хачу».</verse>
				<verse number="16">І пагнаў іх ад судовага пасаду.</verse>
				<verse number="17">А ўсе Грэкі, схапіўшы Састэна, начальніка сынагогі, білі яго перад судовым пасадам, Галіёна ж гэта ніколькі не клапаціла.</verse>
				<verse number="18">А Павал, прабыўшы яшчэ даволі дзён, разьвітаўшыся з братамі, паплыў у Сірыю, і з ім Прыскіла і Акіла. У Кенхрэях ён абстрыг галаву, бо зрабіў шлюбаваньне.</verse>
				<verse number="19">І прыйшоў у Эфэс, і пакінуў іх, а сам, увайшоўшы ў сынагогу, вёў гутаркі з Юдэямі.</verse>
				<verse number="20">Калі ж прасілі яго застацца ў іх на шмат часу, ён не згадзіўся,</verse>
				<verse number="21">але разьвітаўся з імі, сказаўшы: «Я мушу абавязкова справіць надыходзячае сьвята ў Ерусаліме. А зноў вярнуся да вас, калі Бог захоча». І вырушыў з Эфэсу.</verse>
				<verse number="22">І, зыйшоўшы ў Цэзарэі, узыйшоўшы і прывітаўшы царкву, пайшоў у Антыёхію.</verse>
				<verse number="23">І пабавіўшы [там] нейкі час, выйшаў, праходзячы па чарзе Галятыйскую краіну і Фрыгію, умацоўваючы ўсіх вучняў.</verse>
				<verse number="24">А нейкі Юдэй, на імя Апалёс, родам Александрыец, муж красамоўны, прыйшоў у Эфэс, а быў ён моцны ў Пісаньнях.</verse>
				<verse number="25">Ён быў навучаны шляху Госпадаваму і, палаючы духам, гаварыў і навучаў пра Госпада дакладна, ведаючы толькі хрышчэньне Янавае.</verse>
				<verse number="26">І ён пачаў адважна гаварыць у сынагозе. Пачуўшы ж яго, Акіла і Прыскіла адклікалі яго і выклалі яму дакладней шлях Божы.</verse>
				<verse number="27">А як ён хацеў пайсьці ў Ахаю, браты напісалі вучням, заклікаючы прыняць яго. Ён, прыйшоўшы, шмат дапамог тым, што былі паверыўшы праз ласку,</verse>
				<verse number="28">бо заўзята абвяргаў Юдэяў перад грамадою, паказваючы з Пісаньняў, што Ісус ёсьць Хрыстос.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="19">
				<verse number="1">Сталася ж, калі Апалёс быў у Карыньце, што Павал, прайшоўшы вышэйшыя краіны, прыйшоў у Эфэс і, знайшоўшы некаторых вучняў,</verse>
				<verse number="2">сказаў да іх: «Ці прынялі вы Духа Сьвятога, паверыўшы?» Яны ж сказалі яму: «Але ж мы ня чулі, ці ёсьць Сьвяты Дух».</verse>
				<verse number="3">І ён сказаў да іх: «Дык у што вы хрысьціліся?» Яны ж сказалі: «У хрышчэньне Янавае».</verse>
				<verse number="4">А Павал сказаў: «Ян хрысьціў хрышчэньнем навяртаньня, кажучы народу, каб верылі ў Таго, Які ідзе за ім, значыць у Хрыста Ісуса».</verse>
				<verse number="5">Пачуўшы ж, яны былі ахрышчаныя ў імя Госпада Ісуса.</verse>
				<verse number="6">І, як усклаў Павал рукі на іх, зыйшоў на іх Дух Сьвяты, і гаварылі мовамі, і прарочылі.</verse>
				<verse number="7">А было іх усіх каля дванаццаці мужоў.</verse>
				<verse number="8">Увайшоўшы ж у сынагогу, ён адважна гаварыў тры месяцы, вядучы гутаркі і пераконваючы пра Валадарства Божае.</verse>
				<verse number="9">А як некаторыя закамянелі і ня верылі, праклінаючы гэты шлях перад мноствам, [Павал], адыйшоўшы ад іх, аддзяліў вучняў, штодня ведучы гутаркі ў школе нейкага Тырана.</verse>
				<verse number="10">Дзеялася ж гэта два гады, так што чулі слова Госпада Ісуса ўсе жыхары Азіі, Юдэі і Грэкі.</verse>
				<verse number="11">І Бог чыніў незвычайныя цуды праз рукі Паўла,</verse>
				<verse number="12">так што хусткі ці паясы ад цела ягонага ўскладалі на нядужых, і пакідалі іх хваробы, і духі злыя выходзілі з іх.</verse>
				<verse number="13">А некаторыя з вандроўных эгзарцыстаў Юдэйскіх намагаліся над апанаванымі злымі духамі называць імя Госпада Ісуса, кажучы: «Заклінаем вас Ісусам, Якога абвяшчае Павал».</verse>
				<verse number="14">Былі ж нейкія сямёра сыноў Скевы, першасьвятара Юдэйскага, якія рабілі гэта.</verse>
				<verse number="15">А злы дух, адказваючы, сказаў: «Ісуса ведаю, і Павал вядомы; а вы хто будзеце?»</verse>
				<verse number="16">І чалавек, у якім быў злы дух, кінуўшыся на іх і апанаваўшы іх, адолеў іх, так што яны голыя і параненыя ўцяклі з таго дому.</verse>
				<verse number="17">Гэта сталася вядомым Юдэям і Грэкам, што жылі ў Эфэсе, і ахапіў страх іх усіх, і ўзьвялічвалася імя Госпада Ісуса.</verse>
				<verse number="18">І многія з тых, што паверылі, прыходзілі, вызнаючы і апавядаючы ўчынкі свае,</verse>
				<verse number="19">і даволі з тых, што займаліся непатрэбнымі вучэньнямі, папрыносіўшы кнігі, спалілі перад усімі, і палічылі кошт іхні, і знайшлі пяцьдзясят тысячаў срэбнікаў.</verse>
				<verse number="20">З гэткай моцай расло і крапчэла слова Госпадава.</verse>
				<verse number="21">А калі гэта споўнілася, Павал палажыў у духу ісьці ў Ерусалім, прайшоўшы Македонію і Ахаю, кажучы: «Пабыўшы там, мушу я і Рым убачыць».</verse>
				<verse number="22">Паслаўшы ж у Македонію двух служыцеляў сваіх, Цімафея і Эраста, сам застаўся часова ў Азіі.</verse>
				<verse number="23">У гэты ж час сталася хваляваньне немалое што да шляху [Госпадава]</verse>
				<verse number="24">бо нейкі залатар, на імя Дэмэтры, што рабіў срэбныя бажніцы Артэміды і даваў майстрам немалы заробак,</verse>
				<verse number="25">сабраўшы іх ды іншых працаўнікоў такога самага [рамяства], сказаў: «Мужы, вы ведаеце, што з гэтае работы — наш дабрабыт;</verse>
				<verse number="26">І вы бачыце і чуеце, што ня толькі ў Эфэсе, але амаль ва ўсёй Азіі гэты Павал, пераканаўшы, даволі народу адвярнуў, кажучы, што гэта ня богі, якія рукамі зробленыя.</verse>
				<verse number="27">А гэта ня толькі пагражае, што нашае рамяство прыйдзе ў заняпад, але і што сьвятыня вялікае багіні Артэміды за нішто лічыцца будзе, і зьнішчыцца веліч тае, якой пакланяецца ўся Азія і ўвесь сусьвет».</verse>
				<verse number="28">Пачуўшы ж [гэта] і напоўніўшыся ярасьцю, яны закрычалі, кажучы: «Вялікая Артэміда Эфэская!»</verse>
				<verse number="29">І ўвесь горад напоўніўся ўзрушэньнем, і, падхапіўшы Гая і Арыстарха, Македонцаў, спадарожнікаў Паўла, рынуліся аднадушна ў тэатар.</verse>
				<verse number="30">А калі Павал хацеў выйсьці да народу, вучні не дазволілі яму.</verse>
				<verse number="31">І некаторыя з начальнікаў Азійскіх, якія былі сябрамі ягонымі, паслаўшы да яго, прасілі не ісьці ў тэатар.</verse>
				<verse number="32">Дык кожны крычаў нешта сваё, бо збор быў узрушаны, і большасьць ня ведала, дзеля чаго сабраліся.</verse>
				<verse number="33">А з натоўпу паклікалі Аляксандра, якога выпхнулі Юдэі. Аляксандар жа, зрабіўшы знак рукою, хацеў адказваць перад народам.</verse>
				<verse number="34">Калі ж даведаліся, што ён Юдэй, узьняўся крык у адзін голас, і крычалі каля дзьвюх гадзінаў: «Вялікая Артэміда Эфэская!»</verse>
				<verse number="35">Пісар жа, суцішыўшы натоўп, кажа: «Мужы Эфэсцы! Які ж чалавек ня ведае, што горад Эфэс ёсьць служыцелем вялікае багіні Артэміды і Дыяпэта?</verse>
				<verse number="36">А як гэта бясспрэчна, вы мусіце суцішыцца і нічога неразважна не рабіць.</verse>
				<verse number="37">Бо вы прывялі гэтых мужоў, якія ані сьвятыні не абакралі, і ня блюзьнілі супраць багіні вашае.</verse>
				<verse number="38">Дык калі Дэмэтры і майстры, што з ім, маюць супраць некага слова, ёсьць суды і ёсьць праконсулы, няхай адны адных абвінавачваюць.</verse>
				<verse number="39">А калі шукаеце нечага іншага, [няхай] будзе вырашана на законным зборы.</verse>
				<verse number="40">Бо мы ў небясьпецы быць абвінавачанымі ў паўстаньні дзеля сёньняшніх [падзеяў], ня маючы ніякае прычыны, каб магчы даць справаздачу пра гэты сход».</verse>
				<verse number="41">І, сказаўшы гэта, распусьціў збор.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="20">
				<verse number="1">А калі сьціхла замяшаньне, Павал, паклікаўшы вучняў і разьвітаўшыся, пайшоў, каб ісьці ў Македонію.</verse>
				<verse number="2">Прайшоўшы ж тыя краіны і многімі словамі падбадзёрыўшы іх, прыйшоў у Грэцыю.</verse>
				<verse number="3">І прабыўшы тры месяцы, калі сталася змова супраць яго ў Юдэяў, вырушыў у Сірыю, і прыйшла яму думка вярнуцца праз Македонію.</verse>
				<verse number="4">А праводзілі яго да Азіі Сапатэр з Бэрэі, а з Тэсалонцаў — Арыстарх і Сэкунд, і Гай з Дэрбы, і Цімафей, а з Азійцаў — Тыхік і Трафім.</verse>
				<verse number="5">Яны, апярэдзіўшы, чакалі на нас у Траадзе.</verse>
				<verse number="6">А мы паплылі былі пасьля дзён праснакоў з Філіпаў і праз пяць дзён прыйшлі да іх у Трааду, дзе былі сем дзён.</verse>
				<verse number="7">А ў першы дзень пасьля суботы, калі вучні сабраліся пераламіць хлеб, Павал вёў гутарку з імі, маючы на заўтра выйсьці, і зацягнуў слова да паўночы.</verse>
				<verse number="8">Было ж даволі лямпаў у залі, дзе яны сабраліся.</verse>
				<verse number="9">А нейкі юнак, на імя Эўтых, які сядзеў на вакне і глыбока заснуў, як Павал доўга вёў гутарку, змораны ў сьне, упаў з трэцяга паверху ўніз і быў падняты мёртвы.</verse>
				<verse number="10">Павал жа, зыйшоўшы, упаў да яго і, абняўшы, сказаў: «Не хвалюйцеся, бо душа ягоная ў ім».</verse>
				<verse number="11">І, узыйшоўшы і пераламіўшы хлеб, і пакаштаваўшы, гутарыў даволі аж да сьвітаньня, і гэтак пайшоў.</verse>
				<verse number="12">А хлопца таго прывялі жывога і ўсьцешыліся нямала.</verse>
				<verse number="13">А мы, пайшоўшы наперад да карабля, вырушылі ў Ас, маючы забраць адтуль Паўла, бо гэтак ён загадаў, маючы сам ісьці пехатою.</verse>
				<verse number="14">Калі ж ён зыйшоўся з намі ў Асе, узяўшы яго, мы прыйшлі ў Мітылену.</verse>
				<verse number="15">Паплыўшы адтуль, мы на заўтра былі насупраць Хіёса, а на наступны дзень прысталі да Самосу і, пабыўшы ў Трагільлі, наступнага дня прыйшлі ў Мілет,</verse>
				<verse number="16">бо Павал судзіў абмінуць Эфэс, каб не губляць часу ў Азіі, бо ён сьпяшаўся быць, калі магчыма, у дзень Пяцідзясятніцы ў Ерусаліме.</verse>
				<verse number="17">А з Мілету, паслаўшы ў Эфэс, ён паклікаў старостаў царквы.</verse>
				<verse number="18">Калі ж яны прыйшлі да яго, ён сказаў ім: «Вы ведаеце, як я ад першага дня, у які прыйшоў у Азію, увесь час быў з вамі,</verse>
				<verse number="19">служачы Госпаду з усёй пакораю і з многімі сьлязьмі і спакусамі, якія здараліся са мною ад змоваў Юдэйскіх,</verse>
				<verse number="20">як не абмінуў я нічога карыснага, каб не абвясьціць вам і не навучаць вас перад грамадою і па дамах,</verse>
				<verse number="21">сьведчачы і Юдэям, і Грэкам пра навяртаньне да Бога і пра веру ў Госпада нашага Ісуса Хрыста.</verse>
				<verse number="22">І вось цяпер, зьвязаны Духам, іду я ў Ерусалім, ня ведаючы, што там сустрэне мяне,</verse>
				<verse number="23">адно Дух Сьвяты сьведчыць па гарадах, кажучы, што чакаюць мяне путы і прыгнёт.</verse>
				<verse number="24">Але я аніяк не зважаю на гэта і ня дбаю пра сваё жыцьцё, абы толькі ў радасьці скончыць бег мой і служэньне, якое атрымаў ад Госпада Ісуса — сьведчыць пра Эвангельле ласкі Божае.</verse>
				<verse number="25">І цяпер вось ведаю, што больш ня ўгледзіце аблічча майго вы ўсе, сярод якіх я хадзіў, абвяшчаючы Валадарства Божае.</verse>
				<verse number="26">Дзеля гэтага сьведчу вам у сёньняшні дзень, што я чысты ад крыві ўсіх,</verse>
				<verse number="27">бо не ўхіляўся абвяшчаць вам усю волю Божую.</verse>
				<verse number="28">Дык сьцеражыце самі сябе і ўвесь статак, у якім Дух Сьвяты паставіў вас за епіскапаў пасьвіць царкву Божую, якую Ён здабыў уласнай крывёю.</verse>
				<verse number="29">Бо я ведаю, што пасьля адыходу майго прыйдуць да вас ваўкі лютыя, якія ня будуць шкадаваць статак,</verse>
				<verse number="30">і спасярод вас саміх паўстануць людзі, якія будуць гаварыць сапсавана, каб пацягнуць вучняў за сабою.</verse>
				<verse number="31">Дзеля гэтага чувайце, памятаючы, што я тры гады ўдзень і ўначы не пераставаў са сьлязьмі настаўляць кожнага з вас.</verse>
				<verse number="32">І цяпер я аддаю вас, браты, Богу і слову ласкі Ягонае, што можа збудаваць і даць вам спадчыну з усімі, хто асьвечаны.</verse>
				<verse number="33">Ані срэбра, ані золата, ані адзеньня я ні ад каго не жадаў.</verse>
				<verse number="34">Вы ж самі ведаеце, што ў патрэбах маіх і тых, што былі са мною, паслугавалі рукі гэтыя.</verse>
				<verse number="35">У-ва ўсім перасьцерагаў я вас, што, гэтак працуючы, мусім падтрымліваць нядужых і памятаць словы Госпада Ісуса, як Ён сказаў: “Шчасьлівей даваць, чым браць”».</verse>
				<verse number="36">І, сказаўшы гэтае і ўкленчыўшы, ён маліўся з імі ўсімі.</verse>
				<verse number="37">Стаўся ж вялікі плач ва ўсіх, і кідаючыся на шыю яму, цалавалі яго,</verse>
				<verse number="38">сумуючы найбольш дзеля слова, якое ён сказаў, што ўжо больш ня будуць бачыць аблічча ягонага. І праводзілі яго да карабля.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="21">
				<verse number="1">Калі ж мы, пакінуўшы іх, паплылі, ідучы наўпрост, мы прыйшлі ў Кос, а на наступны дзень — у Радос, а адтуль — у Патару,</verse>
				<verse number="2">і, знайшоўшы карабель, які меў плыць у Фінікію, узыйшлі [на яго] і паплылі.</verse>
				<verse number="3">А ўбачыўшы Кіпр і пакінуўшы яго зьлева, мы плылі ў Сірыю і зыйшлі ў Тыры, бо там карабель меў разладаваць тавар.</verse>
				<verse number="4">І, знайшоўшы вучняў, мы былі там сем дзён, а тыя праз Духа казалі Паўлу, каб ён не ўзыходзіў у Ерусалім.</verse>
				<verse number="5">А калі мы пражылі тыя дні, выйшаўшы, мы пайшлі, і ўсе праводзілі нас з жонкамі і дзецьмі ажно за горад, і на беразе, укленчыўшы, маліліся.</verse>
				<verse number="6">І, разьвітаўшыся адны з аднымі, мы ўзыйшлі на карабель, а яны вярнуліся дадому.</verse>
				<verse number="7">А мы, скончыўшы плаваньне ад Тыру, прыйшлі ў Пталемаіду, і, прывітаўшы братоў, засталіся ў іх на адзін дзень.</verse>
				<verse number="8">А на заўтра тыя, што былі з Паўлам, пайшоўшы, прыйшлі ў Цэзарэю, і, увайшоўшы ў дом Філіпа дабравесьніка, аднаго з сямі, засталіся ў яго.</verse>
				<verse number="9">У яго ж былі чатыры дачкі дзяўчыны, якія прарочылі.</verse>
				<verse number="10">А як мы заставаліся шмат дзён, прыйшоў з Юдэі адзін прарок, на імя Агаў,</verse>
				<verse number="11">і, увайшоўшы да нас і ўзяўшы пояс Паўла, і зьвязаўшы сабе рукі і ногі, сказаў: «Гэтак кажа Дух Сьвяты: “Мужа, чый гэты пояс, так зьвяжуць Юдэі ў Ерусаліме і аддадуць у рукі паганаў”».</verse>
				<verse number="12">Калі ж мы пачулі гэта, і мы, і тамтэйшыя прасілі, каб ён не ўзыходзіў у Ерусалім.</verse>
				<verse number="13">А Павал адказаў: «Што вы робіце, плачучы і разрываючы маё сэрца? Бо я ня толькі гатовы быць зьвязаным, але і памерці ў Ерусаліме дзеля імя Госпада Ісуса».</verse>
				<verse number="14">І не пераканаўшы яго, мы супакоіліся, кажучы: «Няхай станецца воля Госпадава!»</verse>
				<verse number="15">А пасьля гэтых дзён, узяўшы рэчы, мы ўзыходзілі ў Ерусалім.</verse>
				<verse number="16">Ішлі ж з намі і вучні з Цэзарэі, ведучы да нейкага Мназона, Кіпрыйца, старадаўнага вучня, у якога мы мелі гасьцяваць.</verse>
				<verse number="17">А як мы апынуліся ў Ерусаліме, браты прыхільна прынялі нас.</verse>
				<verse number="18">І на другі дзень увайшоў Павал разам з намі да Якуба; і прыйшлі ўсе старосты.</verse>
				<verse number="19">І, прывітаўшы іх, ён распавядаў падрабязна, што ўчыніў Бог сярод паганаў праз служэньне ягонае.</verse>
				<verse number="20">Яны ж, пачуўшы, праславілі Госпада і сказалі яму: «Бачыш, браце, колькі дзясяткаў тысячаў Юдэяў, якія паверылі, і ўсе яны рупліўцы Закону.</verse>
				<verse number="21">А яны начутыя адносна цябе, што ты вучыш адступніцтву ад Майсея ўсіх Юдэяў, што [жывуць] сярод паганаў, кажучы, каб не абрэзвалі сваіх дзяцей і не хадзілі паводле звычаяў.</verse>
				<verse number="22">Дык што гэта? Абавязкова мусіць сабрацца мноства, бо пачуюць, што ты прыйшоў.</verse>
				<verse number="23">Дык зрабі, што табе скажам. Ёсьць у нас чатыры мужы, якія маюць на сабе шлюбаваньне.</verse>
				<verse number="24">Узяўшы іх, ачысьціся разам з імі і выдаткуй за іх, каб яны абстрыглі галаву, і ўсе даведаюцца, што тое, што яны дачуліся адносна цябе, ёсьць пустое, але ты ходзіш адпаведна і захоўваеш Закон.</verse>
				<verse number="25">А адносна паганаў, якія паверылі, мы пісалі, пастанавіўшы, каб нічога гэткага не захоўвалі, а толькі высьцерагаліся ахвяраў ідалам, і крыві, і душанага, і распусты».</verse>
				<verse number="26">Тады Павал, узяўшы мужоў гэтых, на наступны дзень ачысьціўшыся з імі, увайшоў у сьвятыню, абвяшчаючы заканчэньне дзён ачышчэньня, калі за кожнага з іх прынесены будзе дар [Богу].</verse>
				<verse number="27">А калі меліся скончыцца сем дзён, Юдэі з Азіі, убачыўшы яго ў сьвятыні, узрушылі ўвесь натоўп і ўсклалі на яго рукі,</verse>
				<verse number="28">крычучы: «Мужы Ізраільцяне, дапамажыце! Гэта чалавек, які ўсіх паўсюль навучае супраць народу і супраць Закону, і супраць месца гэтага. Ды яшчэ Грэкаў увёў у сьвятыню і апаганіў гэтае месца сьвятое».</verse>
				<verse number="29">Бо яны раней бачылі з ім у горадзе Трафіма Эфэсца і думалі, што Павал увёў яго ў сьвятыню.</verse>
				<verse number="30">І ўвесь горад узварушыўся, і пазьбягаўся народ. І, узяўшы Паўла, пацягнулі яго вонкі са сьвятыні, і адразу дзьверы былі зачынены.</verse>
				<verse number="31">А калі шукалі забіць яго, да тысячніка кагорты дайшла вестка, што ўвесь Ерусалім узрушаны.</verse>
				<verse number="32">Ён, неадкладна ўзяўшы жаўнераў і сотнікаў, пабег на іх, а яны, убачыўшы тысячніка і жаўнераў, перасталі біць Паўла.</verse>
				<verse number="33">Тады, наблізіўшыся, тысячнік узяў яго і загадаў зьвязаць двума ланцугамі і пытаўся, хто ён і што зрабіў.</verse>
				<verse number="34">А ў натоўпе кожны крычаў нешта сваё. І ня могучы праз замяшаньне нешта пэўнае даведацца, загадаў весьці яго ў табар.</verse>
				<verse number="35">А калі [Павал] апынуўся ля сходаў, жаўнерам прыйшлося на руках несьці яго дзеля гвалту натоўпу,</verse>
				<verse number="36">бо мноства народу ішло за імі, крычучы: «Забі яго!»</verse>
				<verse number="37">І як меліся ўвайсьці ў табар, Павал кажа тысячніку: «Ці магу нешта сказаць табе?» Той жа сказаў: «Ты ведаеш грэцкую?</verse>
				<verse number="38">Дык ці ня ты той Эгіпцянін, які перад гэтымі днямі збунтаваў і вывеў у пустыню чатыры тысячы чалавек сікарыяў?»</verse>
				<verse number="39">А Павал сказаў: «Я — Юдэй з Тарсу, грамадзянін знакамітага гораду ў Кілікіі. Прашу ж цябе, дазволь мне гаварыць да народу».</verse>
				<verse number="40">Калі ж той дазволіў, Павал, стаўшы на сходах, даў знак народу рукою, і як сталася вялікая ціша, прамовіў на гебрайскай мове, кажучы:</verse>
			</chapter>
			<chapter number="22">
				<verse number="1">«Мужы браты і бацькі! Паслухайце цяпер маю перад вамі абарону».</verse>
				<verse number="2">Пачуўшы, што ён прамовіў да іх на гебрайскай мове, яны больш замаўчалі і ён сказаў:</verse>
				<verse number="3">«Я сам Юдэй, народжаны ў Тарсе Кілікійскім, а ўзгадаваны ў горадзе гэтым ля ног Гамаліэля, старанна дысцыплінаваны ў Законе бацькоў, руплівец дзеля Бога, як і вы ўсе сёньня.</verse>
				<verse number="4">Я перасьледаваў шлях гэты ажно да сьмерці, зьвязваючы і аддаючы ў вязьніцу мужчынаў і жанчынаў,</verse>
				<verse number="5">як засьведчыць пра мяне і першасьвятар, і ўсе старшыні, ад якіх я, узяўшы пасланьні да братоў, пайшоў у Дамаск, каб і тых, якія там былі, прывесьці зьвязаных у Ерусалім дзеля пакараньня.</verse>
				<verse number="6">Сталася ж, калі я ішоў і набліжаўся да Дамаску, каля паўдня неспадзявана агарнула мяне вялікае сьвятло з неба.</verse>
				<verse number="7">І я ўпаў на зямлю, і пачуў голас, які гаварыў да мяне: “Саўле, Саўле, чаму ты перасьледуеш Мяне?”</verse>
				<verse number="8">А я адказаў: “Хто Ты, Госпадзе?” І Ён сказаў да мяне: “Я — Ісус з Назарэту, Якога ты перасьледуеш”.</verse>
				<verse number="9">Тыя ж, што былі са мною, бачылі сьвятло і перапалохаліся, а голасу Таго, Які гаварыў да мяне, ня чулі.</verse>
				<verse number="10">А я сказаў: “Што мне рабіць, Госпадзе?” Госпад жа сказаў да мяне: “Устаўшы, ідзі ў Дамаск, і там будзе табе сказана ўсё, што вызначана табе рабіць”.</verse>
				<verse number="11">А як ад славы сьвятла гэтага я ня бачыў, дык прыйшоў у Дамаск, ведзены за руку тымі, што былі са мною.</verse>
				<verse number="12">А нейкі Ананія, муж пабожны паводле Закону, засьведчаны ўсімі тамтэйшымі Юдэямі,</verse>
				<verse number="13">прыйшоўшы да мяне і стаўшы, сказаў мне: “Саўле, браце! Глядзі!” І я ў тую ж гадзіну ўгледзеў яго.</verse>
				<verse number="14">А ён сказаў: “Бог бацькоў нашых выбраў цябе, каб ты пазнаў волю Ягоную, і ўбачыў Праведнага, і пачуў голас з вуснаў Ягоных,</verse>
				<verse number="15">бо ты будзеш сьведкам Яму перад усімі людзьмі пра тое, што ты бачыў і чуў.</verse>
				<verse number="16">І цяпер што ты марудзіш? Устаўшы, ахрысьціся і змый грахі твае, прызваўшы імя Госпадава”.</verse>
				<verse number="17">Сталася ж, як я вярнуўся ў Ерусалім і маліўся ў сьвятыні, ахапіла мяне захапленьне</verse>
				<verse number="18">і я ўбачыў Яго, Які казаў да мяне: “Сьпяшайся і ідзі хутчэй з Ерусаліму, бо ня прымуць сьведчаньня твайго пра Мяне”.</verse>
				<verse number="19">А я сказаў: “Госпадзе, яны ведаюць, што гэта я арыштоўваў і біў у сынагогах тых, якія вераць у Цябе.</verse>
				<verse number="20">І калі пралівана была кроў Стэфана, сьведкі Твайго, і я быў [там], стоячы і згаджаючыся на забойства яго, і пільнуючы адзеньне тых, што забівалі яго”.</verse>
				<verse number="21">І Ён сказаў да мяне: “Ідзі, бо Я да паганаў далёка пашлю цябе”».</verse>
				<verse number="22">А яны слухалі яго да гэтага слова, і паднялі голас свой, кажучы: «Забяры з зямлі такога! Бо не належыцца жыць яму!»</verse>
				<verse number="23">А як яны крычалі, і кідалі адзеньне, і пыл падкідалі ў паветра,</verse>
				<verse number="24">тысячнік загадаў весьці яго ў табар, сказаўшы тартураваць яго, каб даведацца, дзеля якое віны гэтак крычалі на яго.</verse>
				<verse number="25">А калі расьцягнулі яго рамянямі, сказаў Павал да сотніка, які стаяў: «Ці ж можна вам тартураваць Рымскага чалавека, і без суду?»</verse>
				<verse number="26">Пачуўшы ж гэта, сотнік, пайшоўшы, паведаміў тысячніка, кажучы: «Глядзі, што ты маеш рабіць. Бо гэты чалавек — Рымлянін».</verse>
				<verse number="27">Падыйшоўшы, тысячнік сказаў яму: «Скажы мне, ці ты Рымлянін?» А ён прамовіў: «Так».</verse>
				<verse number="28">І адказаў тысячнік: «Я здабыў гэтае грамадзянства за вялікія грошы». А Павал прамовіў: «А я нарадзіўся [ў ім]».</verse>
				<verse number="29">Дык адразу адступіліся ад яго тыя, што меліся тартураваць яго. І тысячнік спалохаўся, даведаўшыся, што ён Рымлянін і што яны былі зьвязаўшы яго.</verse>
				<verse number="30">А на заўтра, хочучы даведацца напэўна, у чым абвінавачваюць яго Юдэі, зьняў з яго путы і загадаў прыйсьці першасьвятарам і ўсяму сынэдрыёну іхняму, і, вывеўшы Паўла, паставіў перад імі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="23">
				<verse number="1">Павал, паўзіраўшыся на сынэдрыён, сказаў: «Мужы браты! Усім добрым сумленьнем я жыў перад Богам да гэтага дня».</verse>
				<verse number="2">А першасьвятар Ананія загадаў тым, што стаялі пры ім, каб білі яго ў вусны.</verse>
				<verse number="3">Тады Павал сказаў яму: «Бог будзе біць цябе, сьцяна пабеленая! І ты сядзіш, судзячы мяне паводле Закону, і насуперак Закону загадваеш мяне біць».</verse>
				<verse number="4">А тыя, што стаялі, сказалі: «Першасьвятара Божага зьневажаеш?»</verse>
				<verse number="5">І прамовіў Павал: «Ня ведаў я, браты, што ён першасьвятар. Бо напісана: “На начальніка народу твайго не кажы блага”».</verse>
				<verse number="6">А, разумеючы, што адна частка — садукеі, а другая — фарысэі, закрычаў Павал у сынэдрыёне: «Мужы браты! Я — фарысэй, сын фарысэя. За надзею і ўваскрасеньне мёртвых судзяць мяне!»</verse>
				<verse number="7">Калі ж ён гэтае сказаў, сталася спрэчка паміж фарысэямі і садукеямі, і разьдзялілася грамада,</verse>
				<verse number="8">бо садукеі кажуць, што няма ані ўваскрасеньня, ані анёла, ані духа; а фарысэі прызнаюць адно і другое.</verse>
				<verse number="9">Узьняўся ж вялікі крык, і, устаўшы, кніжнікі фарысэйскае часткі спрачаліся, кажучы: «Нічога благога мы не знаходзім у чалавеку гэтым. Ці дух гаварыў яму, ці анёл, не змагаймася з Богам».</verse>
				<verse number="10">А калі спрэчка павялічылася, тысячнік, баючыся, каб яны не разарвалі Паўла, загадаў жаўнерам, зыйшоўшы, узяць яго спасярод іх і весьці ў табар.</verse>
				<verse number="11">А ў наступную ноч Госпад, стаўшы перад ім, сказаў: «Будзь пэўны, Паўле! Бо як ты сьведчыў пра Мяне ў Ерусаліме, гэтак мусіш сьведчыць і ў Рыме».</verse>
				<verse number="12">А як настаў дзень, некаторыя Юдэі, зрабіўшы сход, далі сабе клятву, кажучы, што ня будуць ані есьці, ані піць, пакуль не заб’юць Паўла.</verse>
				<verse number="13">Было ж больш за сорак тых, што далі гэткі зарок.</verse>
				<verse number="14">Яны, прыйшоўшы да першасьвятароў і старшыняў, сказалі: «З праклёнам мы пакляліся нічога ня есьці, пакуль не заб’ем Паўла.</verse>
				<verse number="15">Вы ж цяпер разам з сынэдрыёнам паведаміце тысячніку, каб заўтра ён вывеў яго да вас, быццам маеце дакладней разгледзець адносна яго, а мы, перш, чым ён наблізіцца, гатовыя забіць яго».</verse>
				<verse number="16">Пачуўшы ж пра гэтую змову, сын сястры Паўлавае, прыйшоўшы і ўвайшоўшы ў табар, паведаміў Паўла.</verse>
				<verse number="17">А Павал, паклікаўшы аднаго з сотнікаў, сказаў: «Завядзі гэтага дзяцюка да тысячніка, бо ён мае нешта паведаміць яму».</verse>
				<verse number="18">Дык той, узяўшы яго, прывёў да тысячніка і кажа: «Вязень Павал, паклікаўшы мяне, прасіў прывесьці да цябе гэтага дзяцюка, які мае нешта сказаць табе».</verse>
				<verse number="19">Тысячнік, узяўшы яго за руку і адыйшоўшыся на бок, спытаў: «Што такое маеш паведаміць мне?»</verse>
				<verse number="20">А той сказаў: «Юдэі дамовіліся прасіць цябе, каб заўтра ты вывеў Паўла да сынэдрыёну, быццам маючы нешта дакладней запытацца адносна яго.</verse>
				<verse number="21">Дык ты ня дай пераканаць цябе ім, бо на яго цікуюць больш за сорак мужоў з іх, якія далі клятву ня есьці і ня піць, пакуль не заб’юць яго, і цяпер яны гатовыя, чакаючы абяцаньня ад цябе».</verse>
				<verse number="22">Дык тысячнік адпусьціў дзяцюка, загадаўшы: «Нікому не кажы, што мне пра гэтае паведаміў».</verse>
				<verse number="23">І, паклікаўшы нейкіх двух сотнікаў, сказаў: «Падрыхтуйце дзьвесьце жаўнераў, і семдзесят коньнікаў, і дзьвесьце драбаў, каб ісьці ў Цэзарэю а трэцяй гадзіне ночы.</verse>
				<verse number="24">І пастаўце жывёлу, каб, пасадзіўшы Паўла, завесьці здаровага да ваяводы Фэлікса».</verse>
				<verse number="25">І напісаў пасланьне гэткага зьместу:</verse>
				<verse number="26">«Кляўды Лізі — вяльможнаму ваяводзе Фэліксу: радавацца!</verse>
				<verse number="27">Мужа гэтага, якога Юдэі схапілі і меліся забіць, я, стаўшы з войскам, вырваў, даведаўшыся, што ён — Рымлянін.</verse>
				<verse number="28">А хочучы даведацца віну, дзеля чаго вінавацяць яго, я прывёў яго ў сынэдрыён іхні</verse>
				<verse number="29">і знайшоў, што яго вінавацяць дзеля спрэчак у Законе іхнім, а няма ніякага абвінавачваньня, вартага сьмерці ці путаў.</verse>
				<verse number="30">А калі паведамілі мяне пра змову супраць мужа гэтага, што мелася ў Юдэяў, я неадкладна паслаў [яго] да цябе, загадаўшы, каб тыя, што абвінавачваюць яго, гаварылі супраць яго перад табою. Бывай здаровы».</verse>
				<verse number="31">Дык жаўнеры паводле загаданага ім, узяўшы Паўла, павялі ўначы ў Антыпатрыду,</verse>
				<verse number="32">а на заўтра, пакінуўшы коньнікаў ісьці з ім, вярнуліся ў табар.</verse>
				<verse number="33">Тыя, прыйшоўшы ў Цэзарэю і аддаўшы пасланьне ваяводзе, паставілі перад ім і Паўла.</verse>
				<verse number="34">А ваявода, прачытаўшы, спытаўся, з якое ён правінцыі, і, зразумеўшы, што з Кілікіі,</verse>
				<verse number="35">сказаў: «Я выслухаю цябе, калі зьявяцца і твае абвінавальнікі». І загадаў вартаваць яго ў прэторыі Ірадавай.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="24">
				<verse number="1">А праз пяць дзён прыйшоў першасьвятар Ананія са старшынямі і нейкім рытарам Тэртулам, якія выступілі перад ваяводам супраць Паўла.</verse>
				<verse number="2">А калі таго паклікалі, пачаў абвінавачваць яго Тэртул, гаворачы:</verse>
				<verse number="3">«Дазнаючы праз цябе вялікага супакою і дабрабыту, якія сталіся ў народзе гэтым праз тваю апеку, заўсёды і паўсюль прыймаем мы гэта, вяльможны Фэліксе, з усёю ўдзячнасьцю.</verse>
				<verse number="4">А каб табе шмат не дакучаць, прашу цябе каротка выслухаць нас паводле спагаднасьці тваёй.</verse>
				<verse number="5">Бо, знайшоўшы, што муж гэты — пошасьць, будзіцель бунту сярод Юдэяў па ўсім сусьвеце і правадыр герэзіі Назарэйскае,</verse>
				<verse number="6">які сьвятыню спакусіўся зьняважыць, мы затрымалі яго і хацелі судзіць паводле нашага закону.</verse>
				<verse number="7">А тысячнік Лізі, прыйшоўшы, з вялікім гвалтам забраў яго з нашых рук,</verse>
				<verse number="8">загадаўшы абвінавальнікам ягоным ісьці да цябе. Ад яго ты сам можаш, дасьледаваўшы ўсё гэта, даведацца, у чым мы вінавацім яго».</verse>
				<verse number="9">Пацьвердзілі і Юдэі, кажучы, што гэта так.</verse>
				<verse number="10">А Павал адказаў, калі ваявода даў яму знак гаварыць: «Ведаючы, што ты шмат год судзьдзя гэтага народу, я ахвотней буду адказваць адносна [справы] маёй.</verse>
				<verse number="11">Ты можаш даведацца, што ня больш, як дванаццаць дзён прайшло, як узыйшоў я пакланіцца ў Ерусалім.</verse>
				<verse number="12">І ані ў сьвятыні не знайшлі мяне, што я з некім вяду гутарку ці бунтую натоўп, ані ў сынагогах, ані ў горадзе,</verse>
				<verse number="13">і яны ня могуць давесьці таго, у чым цяпер вінавацяць мяне.</verse>
				<verse number="14">Але прызнаюся табе, што паводле шляху, які яны герэзіяй называюць, я гэтак служу Богу бацькоў, верачы ўсяму, што напісана ў Законе і ў Прарокаў,</verse>
				<verse number="15">маючы надзею на Бога, што мае быць уваскрасеньне мёртвых, праведных і няправедных, чаго яны і самі чакаюць.</verse>
				<verse number="16">Дзеля гэтага я сам намагаюся мець заўсёды чыстае сумленьне перад Богам і перад людзьмі.</verse>
				<verse number="17">Праз шмат год я прыйшоў чыніць міласьціны для народу майго і дары.</verse>
				<verse number="18">Пры гэтым знайшлі мяне ачышчанага ў сьвятыні некаторыя Юдэі з Азіі, а не з натоўпам і не з замяшаньнем.</verse>
				<verse number="19">Яны мусяць прыйсьці да цябе і абвінавачваць, калі нешта маюць супраць мяне.</verse>
				<verse number="20">Або самі гэтыя няхай скажуць, ці знайшлі ў-ва мне якую крыўду, калі я стаяў перад сынэдрыёнам.</verse>
				<verse number="21">Ці адно тое слова, якое я крыкнуў, як стаяў сярод іх, што сёньня вы судзіце мяне за ўваскрасеньне мёртвых».</verse>
				<verse number="22">Пачуўшы гэтае, Фэлікс адклаў [справу] іхнюю, сказаўшы: «Дакладней даведаўшыся пра шлях гэты, як прыйдзе тысячнік Лізі, разгледжу [справу] вашую».</verse>
				<verse number="23">І загадаў сотніку пільнаваць Паўла, але даваць палёгку і не забараняць нікому з ягоных служыць яму і прыходзіць да яго.</verse>
				<verse number="24">А праз некалькі дзён Фэлікс, прыйшоўшы з Друзілаю, жонкаю сваёю, якая была Юдэйкаю, паклікаў Паўла і слухаў яго пра веру ў Хрыста.</verse>
				<verse number="25">А як той вёў гутарку пра праведнасьць, і стрыманасьць, і пра будучы суд, Фэлікс, спалохаўшыся, адказаў: «Цяпер годзе, ідзі, а як знайду час, паклічу цябе».</verse>
				<verse number="26">Пры гэтым ён, спадзяючыся, што атрымае грошы ад Паўла, каб звольніў яго, часта клічучы яго, гутарыў з ім.</verse>
				<verse number="27">А як споўніліся два гады, Фэлікс атрымаў наступніка Порцыя Фэста, і, хочучы зрабіць ласку Юдэям, Фэлікс пакінуў Паўла ўвязьненым.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="25">
				<verse number="1">Фэст, прыйшоўшы ў сваю правінцыю, праз тры дні ўзыйшоў з Цэзарэі ў Ерусалім.</verse>
				<verse number="2">А першасьвятары і першыя з Юдэяў выступілі перад ім супраць Паўла і малілі яго,</verse>
				<verse number="3">просячы ў яго ласкі, каб ён выклікаў [Паўла] ў Ерусалім, учыніўшы змову, каб забіць яго ў дарозе.</verse>
				<verse number="4">Тады Фэст адказаў, што Паўла пільнуюць у Цэзарэі, а сам ён мае неўзабаве выйсьці [туды].</verse>
				<verse number="5">«Дык хто з вас можа, — кажа ён, — няхай ідуць [са мною], і, калі ёсьць нешта на чалавеку гэтым, няхай яго вінавацяць».</verse>
				<verse number="6">А прабыўшы ў іх больш за дзесяць дзён, зыйшоў у Цэзарэю і на заўтра, сеўшы на судовым пасадзе, загадаў прывесьці Паўла.</verse>
				<verse number="7">Калі ж той прыйшоў, абступілі яго Юдэі, якія прыйшлі з Ерусаліму, прыносячы супраць Паўла шмат цяжкіх абвінавачваньняў, якіх не маглі давесьці.</verse>
				<verse number="8">Ён жа адказваў, што ні ў чым не саграшыў ані супраць Закону Юдэйскага, ані супраць сьвятыні, ані супраць цэзара.</verse>
				<verse number="9">А Фэст, хочучы зрабіць ласку Юдэям, адказваючы Паўлу, сказаў: «Ці хочаш, узыйшоўшы ў Ерусалім, там быць суджаны мною за гэта?»</verse>
				<verse number="10">А Павал сказаў: «Я стаю перад судовым пасадам цэзара, дзе я мушу быць суджаным. Юдэяў нічым я ня скрыўдзіў, як і ты добра ведаеш.</verse>
				<verse number="11">Бо калі я зрабіў нейкую крыўду і нешта, вартае сьмерці, не адмаўляюся памерці; а калі няма нічога, у чым яны мяне вінавацяць, ніхто ня можа выдаць ім мяне. Прызываю [суд] цэзара!»</verse>
				<verse number="12">Тады Фэст, пагутарыўшы з радаю, адказаў: «Прызываеш цэзара? Да цэзара пойдзеш».</verse>
				<verse number="13">А калі мінула некалькі дзён, валадар Агрыпа і Бэрніка прыйшлі ў Цэзарэю прывітаць Фэста.</verse>
				<verse number="14">Калі ж былі яны там шмат дзён, Фэст прадставіў валадару справу Паўла, кажучы: «Ёсьць нейкі чалавек, пакінуты Фэліксам як вязень,</verse>
				<verse number="15">супраць якога, калі я быў у Ерусаліме, выступалі першасьвятары і старшыні юдэйскія, просячы прысуду на яго.</verse>
				<verse number="16">Я адказаў ім, што ў Рымлянаў няма звычаю выдаваць нейкага чалавека на сьмерць перш, чым вінавачаны будзе мець перад абліччам абвінавальнікаў і атрымае месца дзеля абароны ад абвінавачваньня.</verse>
				<verse number="17">Дык калі яны зыйшліся, я, ня робячы аніякай затрымкі, на другі дзень, сеўшы на судовы пасад, загадаў прывесьці гэтага чалавека.</verse>
				<verse number="18">Абвінавальнікі, абступіўшы яго, не прынесьлі супраць яго аніякае віны, якой я спадзяваўся,</verse>
				<verse number="19">а мелі яны з ім нейкія спрэчкі пра іхнюю рэлігію і пра нейкага памёршага Ісуса, пра Якога Павал цьвердзіў, што Ён жывы.</verse>
				<verse number="20">Зьбянтэжаны гэтай спрэчкаю, я сказаў, ці хоча ён ісьці ў Ёрусалім і там быць суджаным за гэта.</verse>
				<verse number="21">А як Павал запатрабаваў, каб яго пільнавалі дзеля разгляду Аўгуста, я загадаў пільнаваць яго, пакуль не пашлю яго да цэзара».</verse>
				<verse number="22">Агрыпа ж мовіў да Фэста: «Хацеў бы і я сам пачуць гэтага чалавека». А той кажа: «Заўтра пачуеш яго».</verse>
				<verse number="23">Дык на заўтра, калі Агрыпа і Бэрніка прыйшлі з вялікай пышнасьцю і ўвайшлі ў судовую залю разам з тысячнікамі і найпаважнейшымі мужамі гораду, на загад Фэста быў прыведзены Павал.</verse>
				<verse number="24">І прамовіў Фэст: «Валадару Агрыпа і ўсе прысутныя з намі мужы! Вы бачыце таго, адносна якога ўсё мноства Юдэйскае прасіла мяне і ў Ерусаліме, і тут, крычучы, што не належыцца яму больш жыць.</verse>
				<verse number="25">Але я не спасьцярог, каб ён зрабіў нешта вартае сьмерці, і як ён сам прызваў Аўгуста, я судзіў паслаць яго.</verse>
				<verse number="26">Ды ня маю нічога пэўнага напісаць гаспадару. Дзеля гэтага прывёў яго да вас, і асабліва да цябе, валадару Агрыпа, каб, учыніўшы допыт, я меў, што напісаць.</verse>
				<verse number="27">Бо неразумным здаецца мне, пасылаючы вязьня, нават не пазначыць абвінавачваньня супраць яго».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="26">
				<verse number="1">Агрыпа ж прамовіў да Паўла: «Дазваляецца табе гаварыць за сябе». Тады Павал, выцягнуўшы руку, адказаў:</verse>
				<verse number="2">«Валадару Агрыпа, я ўважаю сябе шчасьлівым, маючы сёньня адказваць перад табою адносна ўсяго, што закідаюць мне Юдэі,</verse>
				<verse number="3">тым больш, што ты знаўца ўсіх звычаяў Юдэйскіх і спрэчак. Дзеля гэтага прашу цябе выслухаць мяне доўгацярпліва.</verse>
				<verse number="4">Дык вось, усё жыцьцё маё ад юнацтва, якое ад пачатку праходзіла сярод народу майго ў Ерусаліме, ведаюць усе Юдэі,</verse>
				<verse number="5">Ведаючы мяне раней, калі захочуць, засьведчаць, што я жыў як фарысэй паводле найдасканальшага накірунку набажэнства нашага.</verse>
				<verse number="6">І цяпер я стаю, як падсудны, за надзею на абяцаньне, дадзенае бацькам нашым ад Бога,</verse>
				<verse number="7">асягнуць якое спадзяюцца дванаццаць каленаў нашых, служачы ўночы і ўдзень безупынна. За гэту надзею і абвінавачваюць мяне Юдэі, валадару Агрыпа!</verse>
				<verse number="8">Што? Вы судзіце, што неверагодна, каб Бог уваскрашаў мёртвых?</verse>
				<verse number="9">Дык і я думаў у сабе, што я мушу шмат зрабіць супраць імя Ісуса з Назарэту,</verse>
				<verse number="10">што і рабіў у Ерусаліме, і, узяўшы ўладу ад першасьвятароў, я шмат сьвятых замыкаў у вязьніцу, і як іх забівалі, я даваў голас.</verse>
				<verse number="11">І па ўсіх сынагогах, шмат караючы іх, я змушаў іх блюзьніць, і, яшчэ больш разьярыўшыся супраць іх, перасьледаваў нават і ў чужых гарадах.</verse>
				<verse number="12">І з гэтым ідучы ў Дамаск, з уладаю і дазволам ад першасьвятароў,</verse>
				<verse number="13">пасярод дня, валадару, убачыў я на шляху сьвятло з неба, ярчэйшае за зьзяньне сонца, якое асьвяціла мяне і тых, што ішлі са мной.</verse>
				<verse number="14">А калі ўсе мы ўпалі на зямлю, я пачуў голас, які гаварыў да мяне і казаў на гебрайскай мове: “Саўле, Саўле, чаму ты перасьледуеш Мяне? Цяжка табе супраць ражна ўпірацца”.</verse>
				<verse number="15">А я сказаў: “Хто Ты, Госпадзе?” Ён жа сказаў: “Я — Ісус, Якога ты перасьледуеш;</verse>
				<verse number="16">але паўстань і стань на ногі твае, бо Я дзеля таго зьявіўся табе, каб выбраць цябе паслугачом і сьведкам таго, што ты бачыў і што Я зьяўлю табе,</verse>
				<verse number="17">вырываючы цябе з народу гэтага і паганаў, да якіх цяпер пасылаю цябе,</verse>
				<verse number="18">каб адчыніць вочы іхнія, зьвярнуць ад цемры да сьвятла і ад улады шатана да Бога, каб праз веру ў Мяне атрымалі адпушчэньне грахоў і жэрабя сярод асьвечаных”.</verse>
				<verse number="19">Адгэтуль, валадару Агрыпа, я ня быў непаслухмяным відзежу нябеснаму,</verse>
				<verse number="20">але абвяшчаў спачатку жыхарам Дамаску і Ерусаліму, а пасьля ўсёй краіны Юдэйскай і паганам, каб навярнуліся і зьвярнуліся да Бога, робячы ўчынкі, вартыя навяртаньня.</verse>
				<verse number="21">За гэта Юдэі, схапіўшы мяне ў сьвятыні, спрабавалі забіць мяне.</verse>
				<verse number="22">Але я, атрымаўшы дапамогу ад Бога, да гэтага дня стаю, сьведчачы малому і вялікаму, нічога звыш ня кажучы, як што гаварылі Прарокі і Майсей, што мае стацца:</verse>
				<verse number="23">што Хрыстос мае пакутаваць і як Першы з уваскрасеньня мёртвых мае прапаведаваць сьвятло народу [гэтаму] і паганам».</verse>
				<verse number="24">А калі ён гэтак адказваў, прамовіў Фэст моцным голасам: «Ты вар’яцееш, Павал! Вялікая вучонасьць даводзіць цябе да шаленства».</verse>
				<verse number="25">А той кажа: «Не вар’яцею, вяльможны Фэсьце, але прамаўляю словы праўды і здаровага розуму,</verse>
				<verse number="26">бо разумее гэта валадар, перад якім я гавару адважна, бо перакананы, што нішто з гэтага перад ім ня ўтоілася, бо нічога з гэтага ў закуцьці ня дзеялася.</verse>
				<verse number="27">Ці верыш ты Прарокам, валадару Агрыпа? Ведаю, што верыш».</verse>
				<verse number="28">Агрыпа ж прамовіў да Паўла: «Ты мала не пераканаў мяне стацца Хрысьціянінам!»</verse>
				<verse number="29">А Павал сказаў: «Маліў бы я Бога, каб па малу ці па многу, ня толькі ты, але і ўсе, што слухаюць мяне сёньня, сталіся такімі, як і я, акрамя гэтых путаў».</verse>
				<verse number="30">І калі сказаў ён гэтае, устаў валадар, і ваявода, і Бэрніка, і тыя, што з імі сядзелі,</verse>
				<verse number="31">і, адыйшоўшыся ў бок, гаварылі паміж сабою, кажучы, што нічога, вартага сьмерці або путаў ня робіць чалавек гэты.</verse>
				<verse number="32">А Агрыпа сказаў Фэсту: «Можна было вызваліць гэтага чалавека, калі б ён не прызваў цэзара».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="27">
				<verse number="1">А калі прысудзілі нам плыць у Італію, Паўла і некаторых іншых вязьняў аддалі сотніку з кагорты Аўгуста, на імя Юлі.</verse>
				<verse number="2">Узыйшоўшы ж на Адраміцкі карабель, які меў плысьці ўздоўж месцаў Азійскіх, мы вырушылі, маючы з сабой Арыстарха, Македонца з Тэсалонік,</verse>
				<verse number="3">і на другі дзень прысталі да Сідону. І Юлі, які абыходзіўся з Паўлам па-людзку, дазволіў яму пайсьці да сяброў і атрымаць адпачынак.</verse>
				<verse number="4">Вырушыўшы адтуль, мы прыплылі да Кіпру, бо вятры былі супраціўныя.</verse>
				<verse number="5">І пераплыўшы мора насупраць Кілікіі і Памфіліі, мы зыйшлі ў Мірах Лікійскіх.</verse>
				<verse number="6">Там сотнік, знайшоўшы Александрыйскі карабель, які плыў у Італію, пасадзіў нас на яго.</verse>
				<verse number="7">Плывучы ж памалу даволі дзён і ледзь апынуўшыся насупраць Кніду, бо вецер не дазваляў нам, прыплылі мы да Крыту насупраць Сальмону.</verse>
				<verse number="8">І, ледзьве праплыўшы паўз яго, мы прыйшлі да нейкага месца, называнага Добрыя Затокі, ад якога блізка горад Лясэя.</verse>
				<verse number="9">А калі мінула даволі часу, і плаваньне было ўжо небясьпечнае, бо ўжо і пост прамінуў, радзіў Павал,</verse>
				<verse number="10">кажучы ім: «Мужы! Я бачу, што плаваньне мае быць са шкодаю і многімі стратамі ня толькі для ладунку і карабля, але і для душаў нашых».</verse>
				<verse number="11">А сотнік больш даверыўся корніку і гаспадару карабля, чым таму, што казаў Павал.</verse>
				<verse number="12">А як затока не была прыстасаваная для зімаваньня, большасьць давала параду плысьці адтуль, каб можна было перазімаваць, дабраўшыся да Фініку, Крыцкае затокі, што ляжыць насупраць паўднёва-заходняга і паўночна-заходняга ветру.</verse>
				<verse number="13">Калі ж павеяў паўднёвы вецер, яны, думаючы, што атрымалі жаданае, выправіўшыся, паплылі паўз Крыт.</verse>
				<verse number="14">Неўзабаве наляцеў бурны вецер, называны Эўраклідон.</verse>
				<verse number="15">А калі карабель падхапіла і ён ня мог працівіцца ветру, мы здаліся, і нас панесла.</verse>
				<verse number="16">Наляцеўшы ж на нейкую выспачку, называную Кляўда, мы ледзь здолелі ўтрымаць човен.</verse>
				<verse number="17">Падняўшы яго, узяліся за помачы, абвязваючы карабель, і, баючыся, каб ня быць выкінутымі на мялізну, спусьцілі ветразь і гэтак насіліся.</verse>
				<verse number="18">А як бура крэпка кідала нас, на другі дзень выкінулі тавары,</verse>
				<verse number="19">а на трэці дзень мы сваімі рукамі павыкідалі карабельны рыштунак.</verse>
				<verse number="20">А калі шмат дзён не сьвяціла ані сонца, ані зоркі, і немалая бура налягала, нарэшце прапала ўсякая надзея, каб нам выратавацца.</verse>
				<verse number="21">А як мы доўга былі няеўшы, Павал, стаўшы пасярод, сказаў: «Мужы, трэба было, паслухаўшыся мяне, ня плысьці ад Крыту і пазьбегнуць гэтае шкоды і страты.</verse>
				<verse number="22">І цяпер раджу вам, падбадзёрцеся, бо ня будзе згубленая ніводная душа сярод вас, акрамя карабля.</verse>
				<verse number="23">Бо стаў прада мною ў гэтую ноч анёл Бога, Якому я прыналежу і Якому служу,</verse>
				<verse number="24">і сказаў: “Ня бойся, Паўле! Ты мусіш стаць перад цэзарам, і вось, Бог дараваў табе ўсіх, што плывуць з табою”.</verse>
				<verse number="25">Дзеля гэтага падбадзёрцеся, мужы, бо я веру Богу, што будзе паводле таго, як мне было сказана,</verse>
				<verse number="26">і мы мусім быць выкінутыя на нейкі востраў».</verse>
				<verse number="27">А як настала чатырнаццатая ноч, што нас насіла па Адрыятыцы, каля сярэдзіны ночы маракі сталі спадзявацца, што падыходзім да нейкае зямлі.</verse>
				<verse number="28">І, памераўшы, знайшлі дваццаць сажняў. А крыху адплыўшы і зноў памераўшы, знайшлі пятнаццаць сажняў.</verse>
				<verse number="29">І, баючыся, каб ня быць выкінутымі на скалістыя месцы, скінуўшы з карна чатыры якары, чакалі дня.</verse>
				<verse number="30">А калі маракі шукалі, каб уцячы з карабля, і спускалі ў мора човен, паказваючы, быццам маюць скінуць якары з носу,</verse>
				<verse number="31">Павал сказаў сотніку і жаўнерам: «Калі яны не застануцца на караблі, вы ня зможаце збавіцца».</verse>
				<verse number="32">Тады жаўнеры паабсякалі вяроўкі ад чаўна і далі яму ўпасьці.</verse>
				<verse number="33">А перад настаньнем дня Павал прасіў усіх прыняць ежу, кажучы: «Сёньня чатырнаццаты дзень, як вы, чакаючы, застаяцёся ня еўшы і нічога не прыймаючы.</verse>
				<verse number="34">Дзеля гэтага прашу вас прыняць ежу, бо гэта будзе дзеля вашага выратаваньня, бо нікому з вас волас з галавы не ўпадзе».</verse>
				<verse number="35">А сказаўшы гэта і ўзяўшы хлеб, ён падзякаваў Богу перад усімі і, пераламіўшы, пачаў есьці.</verse>
				<verse number="36">І ўсе, падбадзёрыўшыся, прынялі ежу.</verse>
				<verse number="37">Было ж усіх на караблі дзьвесьце семдзесят шэсьць душ.</verse>
				<verse number="38">Насыціўшыся ежай, мы палегчылі карабель, выкідаючы пшаніцу ў мора.</verse>
				<verse number="39">А як настаў дзень, не пазналі зямлі, але ўгледзелі нейкую затоку, якая мела бераг, да якога пастанавілі, калі магчыма, прыстаць з караблём.</verse>
				<verse number="40">І, адкінуўшы якары, пайшлі па моры, і, адвязаўшы стырно і наставіўшы жагель па ветры, кіраваліся да берагу.</verse>
				<verse number="41">А натрапіўшы на касу, карабель сеў на мялізну, і нос, завязшы, заставаўся нерухомы, а карно разьбівалася сілаю хваляў.</verse>
				<verse number="42">Жаўнеры зрабілі пастанову, каб вязьняў пазабіваць, каб хто, выплыўшы, ня ўцёк.</verse>
				<verse number="43">Сотнік жа, хочучы ўратаваць Паўла, забараніў іхнюю пастанову і загадаў тым, якія могуць плаваць, скочыўшы першымі, выйсьці на зямлю,</verse>
				<verse number="44">а рэшце [плысьці] каму на дошках, каму на чым іншым з карабля. І гэтак сталася, што ўсе ўратаваліся на зямлю.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="28">
				<verse number="1">Тады, уратаваўшыся, мы даведаліся, што востраў называецца Мэліта.</verse>
				<verse number="2">Барбары ж зьявілі нам незвычайную людзкасьць, бо, распаліўшы агонь, прынялі нас усіх, бо быў дождж і сьцюжа.</verse>
				<verse number="3">А калі Павал набраў мноства ламачча і клаў на агонь, яхідна, выйшаўшы ад жару, прычапілася да рукі ягонай.</verse>
				<verse number="4">Калі ж барбары ўбачылі зьвера, які вісеў на руцэ ягонай, гаварылі між сабою: «Напэўна, чалавек гэты забойца, якому, уратаванаму ад мора, прысуд жыць не дазваляе».</verse>
				<verse number="5">А ён, абтросшы зьвера ў агонь, не дазнаў аніякага ліха.</verse>
				<verse number="6">Яны ж чакалі, што ён стане пухнуць ці раптам упадзе мёртвы. А доўга чакаючы і бачачы, што нічога благога з ім ня сталася, зьмянілі думку і казалі, што ён — бог.</verse>
				<verse number="7">А ў тым месцы былі палі першага [чалавека] вострава, на імя Публі, які, прыняўшы нас, тры дні прыязна гасьцяваў.</verse>
				<verse number="8">Сталася ж, што бацька Публія ляжаў, хворы на гарачку і крываўку. Павал, увайшоўшы да яго і памаліўшыся, усклаў на яго рукі і аздаравіў яго.</verse>
				<verse number="9">Калі ж гэта сталася, і іншыя хворыя на востраве прыходзілі, і былі аздароўленыя.</verse>
				<verse number="10">І яны ўшанавалі нас шанаваньнем вялікім, і, як мы адплывалі, далі, што было патрэбна.</verse>
				<verse number="11">А праз тры месяцы паплылі мы на Александрыйскім караблі са знакам Дыяскуры, які зімаваў на востраве,</verse>
				<verse number="12">і, прыстаўшы ў Сіракузах, заставаліся [там] тры дні.</verse>
				<verse number="13">Адтуль, плывучы ўздоўж [берагу], прыйшлі мы ў Рэгію; і, як праз адзін дзень узьняўся паўднёвы вецер, на другі дзень прыйшлі ў Путэолі,</verse>
				<verse number="14">дзе, знайшоўшы братоў, былі запрошаныя імі застацца на сем дзён; і гэтак прыйшлі ў Рым.</verse>
				<verse number="15">Тамтэйшыя браты, пачуўшы пра нас, павыходзілі нам насустрач аж да Апіявае плошчы і Трох Корчмаў. Убачыўшы іх, Павал падзякаваў Богу і набраўся адвагі.</verse>
				<verse number="16">Калі ж мы прыйшлі ў Рым, сотнік перадаў вязьняў гетману, а Паўлу было дазволена жыць асобна з жаўнерам, які яго вартаваў.</verse>
				<verse number="17">Сталася ж, што праз тры дні Павал склікаў першых з Юдэяў, і калі яны зыйшліся, сказаў да іх: «Мужы браты! Нічога не зрабіўшы супраць народу ці звычаяў бацькоўскіх, я выдадзены як вязень з Ерусаліму ў рукі Рымлянаў.</verse>
				<verse number="18">Яны, дапытаўшы мяне, хацелі вываліць, бо ніякае сьмяротнае віны на мне не было.</verse>
				<verse number="19">А як Юдэі працівіліся, я быў змушаны прызваць [суд] цэзара, але не таму, што меўся ў чым вінаваціць народ мой.</verse>
				<verse number="20">Дзеля гэтае прычыны я запрасіў вас, каб пабачыць і паразмаўляць. Бо за надзею Ізраіля я закаваны ў ланцугі гэтыя».</verse>
				<verse number="21">Яны ж сказалі да яго: «Мы ані лістоў адносна цябе не атрымалі з Юдэі, ані ніхто з братоў, што прыходзілі, не абвяшчаў і не гаварыў пра цябе нічога злога.</verse>
				<verse number="22">Лічым жа вартым пачуць ад цябе, як ты думаеш, бо пра герэзію гэтую вядома нам, што ўсюды ёй працівяцца».</verse>
				<verse number="23">Вызначыўшы ж яму дзень, большасьць прыйшла да яго ў гасподу. І ён з ранку да вечара выкладаў ім, сьведчачы пра Валадарства Божае і пераконваючы іх пра Ісуса з Закону Майсея і Прарокаў.</verse>
				<verse number="24">І адны былі перакананыя сказаным, а другія ня верылі.</verse>
				<verse number="25">І, не згаджаючыся між сабою, яны пайшлі, калі Павал сказаў адно слова: «Добра сказаў да бацькоў нашых Дух Сьвяты праз прарока Ісаю, кажучы:</verse>
				<verse number="26">“Ідзі да народу гэтага і скажы: ‘Слыхам пачуеце, і не зразумееце; і, гледзячы, глядзець будзеце, і ня ўбачыце,</verse>
				<verse number="27">бо атлусьцела сэрца народу гэтага, і вушамі з цяжкасьцю чуюць, і вочы свае заплюшчылі, каб ня ўбачылі вачыма і не пачулі вушамі, і не зразумелі сэрцам, і не навярнуліся, каб Я аздаравіў іх’.”</verse>
				<verse number="28">Дык няхай будзе вам вядома, што паганам паслана збаўленьне Божае, яны і пачуюць».</verse>
				<verse number="29">І, як ён гэта сказаў, Юдэі выйшлі, маючы між сабою шмат спрэчак.</verse>
				<verse number="30">А Павал цэлыя два гады заставаўся ў сваёй нанятай кватэры і прымаў усіх, якія прыходзілі да яго,</verse>
				<verse number="31">абвяшчаючы Валадарства Божае і навучаючы пра Госпада Ісуса Хрыста з усёй адвагаю без перашкоды.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="45">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Павал, слуга Ісуса Хрыста, пакліканы апостал, аддзелены дзеля Эвангельля Божага,</verse>
				<verse number="2">якое [Бог] раней абяцаў праз прарокаў Сваіх у сьвятых Пісаньнях,</verse>
				<verse number="3">пра Сына Ягонага, Які паводле цела стаўся з насеньня Давідавага,</verse>
				<verse number="4">вызначаны Сынам Божым у моцы паводле духа сьвятасьці праз уваскрасеньне з мёртвых, пра Ісуса Хрыста, Госпада нашага,</verse>
				<verse number="5">праз Якога мы атрымалі ласку і апостальства на паслухмянасьць веры ва ўсіх народах, дзеля імя Ягонага,</verse>
				<verse number="6">сярод якіх і вы, пакліканыя Ісусам Хрыстом, —</verse>
				<verse number="7">усім, якія ёсьць у Рыме, улюбёным Бога, пакліканым сьвятым: ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.</verse>
				<verse number="8">Найперш дзякую Богу майму праз Ісуса Хрыста за ўсіх вас, што вера ваша абвяшчаецца ва ўсім сьвеце.</verse>
				<verse number="9">Бо сьведка мне Бог, Якому служу духам маім у Эвангельлі Сына Яго, што несупынна ўзгадваю вас,</verse>
				<verse number="10">заўсёды просячы ў малітвах маіх, каб некалі ўжо давялося мне з волі Божае прыйсьці да вас.</verse>
				<verse number="11">Бо я жадаю бачыць вас, каб даць вам нейкі дар духоўны дзеля ўмацаваньня вашага,</verse>
				<verse number="12">гэта значыць, суцешыцца супольна з вамі вераю адзін аднога, вашаю і маёю.</verse>
				<verse number="13">Не хачу, браты, каб вы ня ведалі, што я часта пастанаўляў прыйсьці да вас, каб мець нейкі плод і ў вас, як і ў іншых народах, і забаронена мне было аж дагэтуль.</verse>
				<verse number="14">Я вінаваты і Грэкам, і барбарам, і мудрым, і бяздумным.</verse>
				<verse number="15">Дык што да мяне, я гатовы дабравесьціць і вам, якія ў Рыме.</verse>
				<verse number="16">Бо я не саромлюся Эвангельля Хрыстовага, бо яно ёсьць моц Божая на збаўленьне кожнаму, хто верыць, перш Юдэю, і Грэку.</verse>
				<verse number="17">Бо ў ім адкрываецца праведнасьць Божая ад веры ў веру, як напісана: «А праведны з веры жыць будзе».</verse>
				<verse number="18">Бо адкрываецца гнеў Божы з неба на ўсякую бязбожнасьць і няправеднасьць людзей, якія праз няправеднасьць праўду стрымліваюць.</verse>
				<verse number="19">Бо, што магчыма ведаць пра Бога, яўна для іх, бо Бог выявіў ім.</verse>
				<verse number="20">Бо нябачнае Яго, і вечная моц Яго, і Боскасьць ад стварэньня сьвету відочныя праз разважаньне пра творы [Ягоныя], каб быць ім без апраўданьня,</verse>
				<verse number="21">бо яны, пазнаўшы Бога, ня славілі [Яго] як Бога і ня дзякавалі, але займаліся марнасьцю ў думках сваіх, і зацемрылася няцямкае сэрца іхняе,</verse>
				<verse number="22">цьвердзячы пра сябе, што мудрыя, яны здурнелі</verse>
				<verse number="23">і славу незьнішчальнага Бога замянілі на падабенства вобразу зьнішчальнага чалавека, і птушак, і чатырохногіх, і паўзуноў.</verse>
				<verse number="24">Дзеля гэтага і аддаў іх Бог у пажаданьнях сэрцаў іхніх нячыстасьці зьневажаць целы свае між сабою.</verse>
				<verse number="25">Яны замянілі праўду Божую на хлусьню, і пакланяліся, і служылі стварэньню замест Таго, Які стварыў, Які дабраслаўлёны на вякі. Амэн.</verse>
				<verse number="26">Дзеля гэтага аддаў іх Бог у ганебныя жарсьці, бо жанчыны іхнія замянілі прыродныя зносіны на супрацьпрыродныя.</verse>
				<verse number="27">Падобна і мужчыны, пакінуўшы прыродныя зносіны з жанчынамі, распаляліся ў пажадлівасьці сваёй адзін да аднаго, мужчыны з мужчынамі непрыстойнасьць робячы і атрымліваючы ў саміх сабе належную адплату за свой падман.</verse>
				<verse number="28">І, як яны не спрабавалі мець пазнаньне Бога, аддаў іх Бог няздатнаму розуму рабіць, што не належыць,</verse>
				<verse number="29">напоўненыя ўсякай няправеднасьцю, распустаю, зласьлівасьцю, хцівасьцю, ліхотаю, поўныя зайздрасьці, забойства, сваркі, подступу, благіх звычаяў,</verse>
				<verse number="30">абмоўнікі, паклёпнікі, боганенавісьнікі, крыўдзіцелі, ганарыстыя, пыхліўцы, выдумшчыкі ліхога, непаслухмяныя бацькам,</verse>
				<verse number="31">няцямкія, нязгодлівыя, бязьлітасныя, няўмольныя, неміласэрныя.</verse>
				<verse number="32">Яны, пазнаўшы пастанову Божую, што тыя, хто гэткае ўчыняе, вартыя сьмерці, ня толькі гэтае робяць, але і згаджаюцца з тымі, хто робіць.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">Дзеля гэтага няма апраўданьня табе, кожны чалавек, які судзіш; бо ў чым ты судзіш іншага, асуджаеш сябе, бо робіш тое самае, судзячы.</verse>
				<verse number="2">А мы ведаем, што суд Божы ёсьць паводле праўды адносна тых, што гэткае ўчыняюць.</verse>
				<verse number="3">Няўжо ж ты думаеш, чалавек, які судзіш тых, што гэткае ўчыняюць, і сам робіш тое самае, што ўцячэш ад суду Божага?</verse>
				<verse number="4">Або багацьцем ласкавасьці Ягонай, і цярплівасьці, і доўгацярплівасьці пагарджаеш, ня ведаючы, што добрасьць Божая вядзе цябе да навяртаньня?</verse>
				<verse number="5">Але праз упартасьць тваю і ненавернутае сэрца ты зьбіраеш сабе гнеў на дзень гневу і адкрыцьця праведнага суду Божага,</verse>
				<verse number="6">Які аддасьць кожнаму паводле ўчынкаў ягоных:</verse>
				<verse number="7">тым, якія цярплівасьцю ў добрай справе шукаюць славы, пашаны і незьнішчальнасьці, — жыцьцё вечнае,</verse>
				<verse number="8">а тым, што спрачаюцца і не скараюцца праўдзе, але пакараюцца няправеднасьці, — ярасьць і гнеў.</verse>
				<verse number="9">Прыгнёт і ўціск кожнай душы чалавека, які робіць ліхое, перш Юдэя, і Грэка!</verse>
				<verse number="10">Слава, і пашана, і супакой усякаму, хто робіць добрае, перш Юдэю, і Грэку!</verse>
				<verse number="11">Бо няма ў Бога ўзіраньня на аблічча.</verse>
				<verse number="12">Бо тыя, якія без Закону зграшылі, без Закону і загінуць, а тыя, якія ў Законе зграшылі, праз Закон будуць асуджаныя.</verse>
				<verse number="13">Бо не слухачы Закону праведныя перад Богам, але выканаўцы Закону будуць апраўданыя.</verse>
				<verse number="14">Бо калі пагане, якія ня маюць Закону, паводле прыроды робяць паводле Закону, яны, ня маючы Закону, самі сабе Закон.</verse>
				<verse number="15">Яны зьяўляюць справы Закону, якія напісаныя ў сэрцах іхніх, пра што сьведчыць сумленьне іхняе і думкі іхнія, якія то абвінавачваюць, то апраўдваюць адна адну,</verse>
				<verse number="16">у дзень, калі Бог будзе судзіць тайныя [ўчынкі] людзей, паводле Эвангельля майго, праз Ісуса Хрыста.</verse>
				<verse number="17">Вось, ты завешся Юдэем, і супакойваеш сябе Законам, і хвалішся Богам,</verse>
				<verse number="18">і ведаеш волю [Ягоную], і выпрабоўваеш, што лепшае, будучы навучаным у Законе.</verse>
				<verse number="19">І ты перакананы пра сябе, што ты — павадыр сьляпых, сьвятло тых, што ў цемры,</verse>
				<verse number="20">выхавацель неразумных, настаўнік немаўлят, які мае ў Законе выгляд веданьня і праўды.</verse>
				<verse number="21">Дык ты, вучачы другога, ня вучыш сябе самога.</verse>
				<verse number="22">Абвяшчаючы ня красьці, крадзеш; кажучы не чужаложыць, чужаложыш, брыдзячыся ідаламі, чыніш сьвятакрадзтва.</verse>
				<verse number="23">Ты, які хвалішся Законам, праз парушэньне Закону Бога зьневажаеш.</verse>
				<verse number="24">Бо праз вас на імя Божае блюзьніцца ў паганаў, як напісана.</verse>
				<verse number="25">Бо абразаньне карыснае, калі выконваеш Закон; а калі ты парушальнік Закону, абразаньне тваё сталася неабразаньнем.</verse>
				<verse number="26">Дык калі неабрэзаны захоўвае пастановы Закону, ці не залічыцца яму ягонае неабразаньне за абразаньне?</verse>
				<verse number="27">І неабрэзаны паводле прыроды, які спаўняе Закон, будзе судзіць цябе, парушальніка Закону, які з літарай і абразаньнем.</verse>
				<verse number="28">Бо ня той Юдэй, хто гэтакі яўна, і ня тое абразаньне, якое яўнае на целе,</verse>
				<verse number="29">але хто ва ўтоенасьці Юдэй, і [ў якога] абразаньне сэрца Духам, а ня літарай, такому пахвала не ад людзей, але ад Бога.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">Дык якая перавага Юдэя, ці якая карысьць ад абразаньня?</verse>
				<verse number="2">Вялікая ў-ва ўсіх адносінах, а найперш у тым, што ім даверана слова Божае.</verse>
				<verse number="3">Бо што, калі некаторыя не паверылі? Ці недаверства іхняе зьнішчыць веру Божую?</verse>
				<verse number="4">Няхай ня станецца! Бог ёсьць праўдзівы, а ўсякі чалавек хлусьлівы, як напісана: «Каб Ты быў праведны ў словах Тваіх і перамог у судзе Тваім».</verse>
				<verse number="5">А калі нашая няправеднасьць зьяўляе праведнасьць Божую, што скажам? Ці Бог, Які выяўляе гнеў, няправедны? Кажу па-чалавечаму.</verse>
				<verse number="6">Няхай ня станецца! Бо як жа Бог будзе судзіць сьвет?</verse>
				<verse number="7">Бо калі праўда Божая праз маю хлусьлівасьць памнажаецца на славу Ягоную, за што яшчэ мяне судзяць як грэшніка?</verse>
				<verse number="8">І ці не рабіць нам благое, каб выйшла добрае, як некаторыя блюзьняць на нас і кажуць, што мы гэтак кажам? Справядлівы суд на такіх!</verse>
				<verse number="9">Дык што? Ці мы лепшыя? Зусім не! Бо мы ўжо давялі, што і Юдэі, і Грэкі, — усе пад грэхам,</verse>
				<verse number="10">як напісана: «Няма праведнага аніводнага;</verse>
				<verse number="11">няма таго, хто разумее; няма таго, хто шукае Бога.</verse>
				<verse number="12">Усе ўхіліліся, разам нягодныя; няма таго, хто робіць дабро, няма аніводнага.</verse>
				<verse number="13">Горла іхняе — магіла адчыненая; языкамі сваімі ашукваюць, атрута зьмяіная на губах іхніх.</verse>
				<verse number="14">Вусны іхнія поўныя абмовы і горычы.</verse>
				<verse number="15">Ногі іхнія хуткія на праліцьцё крыві,</verse>
				<verse number="16">зьнішчэньне і няшчасьце на шляхах іхніх,</verse>
				<verse number="17">і шляху супакою яны не пазналі.</verse>
				<verse number="18">Няма страху Божага перад вачыма іхнімі».</verse>
				<verse number="19">А мы ведаем, што Закон усё, што гаворыць, гаворыць да тых, якія пад Законам, каб усе вусны былі загароджаныя і ўвесь сьвет стаўся вінаватым перад Богам,</verse>
				<verse number="20">бо справамі Закону не апраўдаецца перад Ім ніякае цела; бо праз Закон пазнаецца грэх.</verse>
				<verse number="21">А цяпер, незалежна ад Закону, зьяўлена праведнасьць Божая, засьведчаная праз Закон і Прарокаў,</verse>
				<verse number="22">праведнасьць Божая праз веру ў Ісуса Хрыста для ўсіх і на ўсіх тых, якія вераць; бо няма розьніцы,</verse>
				<verse number="23">бо ўсе зграшылі і пазбаўлены славы Божае,</verse>
				<verse number="24">атрымліваючы апраўданьне дарма ласкай Ягонай праз адкупленьне ў Хрысьце Ісусе,</verse>
				<verse number="25">Якога Бог пастанавіў [быць] ахвярай перамольнай у крыві Ягонай праз веру, дзеля выяўленьня праведнасьці Сваёй праз дараваньне грахоў, учыненых раней, у [час] цярплівасьці Божае,</verse>
				<verse number="26">дзеля выяўленьня праведнасьці Сваёй у цяперашні час, каб быў Ён праведны і апраўдваў таго, хто верыць у Ісуса.</verse>
				<verse number="27">Дык дзе тое, чым хваліцца? Выключана. Якім законам? [Законам] учынкаў? Не, але законам веры.</verse>
				<verse number="28">Дык мы лічым, што чалавек апраўдваецца вераю, незалежна ад учынкаў Закону.</verse>
				<verse number="29">Няўжо Бог толькі Юдэяў, а не паганаў таксама? Так, і паганаў,</verse>
				<verse number="30">бо адзін Бог, Які апраўдае абразаньне з веры і неабразаньне праз веру.</verse>
				<verse number="31">Дык мы зьнішчаем Закон праз веру? Няхай ня станецца! Але ўсталёўваем Закон.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">Дык што, скажам, Абрагам, бацька наш, знайшоў паводле цела?</verse>
				<verse number="2">Бо калі Абрагам апраўданы ўчынкамі, ён мае пахвалу, але ня перад Богам.</verse>
				<verse number="3">Бо што кажа Пісаньне? «Паверыў Абрагам Богу, і залічана яму за праведнасьць».</verse>
				<verse number="4">Таму, хто робіць, нагарода ня з ласкі залічваецца, але з павіннасьці;</verse>
				<verse number="5">а таму, хто ня робіць, але верыць у Таго, Хто апраўдвае бязбожніка, вера ягоная залічваецца за праведнасьць.</verse>
				<verse number="6">Гэтак і Давід кажа, што шчасьце чалавеку, якому Бог залічвае праведнасьць незалежна ад учынкаў:</verse>
				<verse number="7">«Шчасьлівыя тыя, якім адпушчаныя беззаконьні і якім грахі прыкрытыя;</verse>
				<verse number="8">шчасьлівы чалавек, якому Госпад не залічыць грэху».</verse>
				<verse number="9">Дык шчаснасьць гэтая для абрэзаных ці і для неабрэзаных? Бо мы кажам, што Абрагаму вера залічана за праведнасьць.</verse>
				<verse number="10">Дык калі залічана? У абразаньні ці ў неабразаньні? Не ў абразаньні, але ў неабразаньні.</verse>
				<verse number="11">І знак абразаньня ён атрымаў, як пячатку праведнасьці веры, якую [ён меў] у неабразаньні, каб быў ён бацькам усіх, хто верыць у неабразаньні, каб і ім залічана была праведнасьць,</verse>
				<verse number="12">і бацькам абразаньня, тых, якія ня толькі [маюць] абразаньне, але і ходзяць па сьлядах веры ў неабразаньні бацькі нашага Абрагама.</verse>
				<verse number="13">Бо не праз Закон Абрагаму ці насеньню ягонаму [дадзена] абяцаньне быць спадкаемцам сьвету, але праз праведнасьць веры.</verse>
				<verse number="14">Бо калі тыя, што праз Закон, — спадкаемцы, змарнее вера і зьнішчыцца абяцаньне;</verse>
				<verse number="15">бо Закон выклікае гнеў, бо дзе няма закону, няма парушэньня.</verse>
				<verse number="16">Дзеля гэтага праз веру, каб было паводле ласкі, каб абяцаньне было ўгрунтаваным для ўсяго насеньня, ня толькі для таго, якое праз Закон, але і для таго, якое праз веру Абрагама, які ёсьць бацька ўсіх нас,</verse>
				<verse number="17">як напісана: «Я паставіў цябе бацькам многіх народаў», перад Богам, Якому ён паверыў, Які ажыўляе мёртвых і называе тое, што ня ёсьць, як тое, што ёсьць.</verse>
				<verse number="18">Ён, насуперак надзеі, паверыў з надзеяй, што станецца бацькам многіх народаў, паводле сказанага: «Гэткае будзе насеньне тваё».</verse>
				<verse number="19">І, не зьнямогшыся ў веры, ён не глядзеў на цела сваё ўжо амярцьвелае, якое мела амаль сто гадоў, і што ўлоньне Сары амярцьвела,</verse>
				<verse number="20">у абяцаньні Божым не сумняваўся недаверствам, але ўмацаваўся вераю, аддаўшы славу Богу</verse>
				<verse number="21">і маючы пэўнасьць, што Ён магутны зрабіць тое, што абяцаў.</verse>
				<verse number="22">Дзеля гэтага і залічана яму за праведнасьць.</verse>
				<verse number="23">А напісана [гэта] ня дзеля яго толькі, што залічана яму,</verse>
				<verse number="24">але і дзеля нас, што мае быць залічана нам, якія вераць у Таго, Хто ўваскрасіў з мёртвых Ісуса, Госпада нашага,</verse>
				<verse number="25">Які быў выдадзены дзеля грахоў нашых і ўваскрос дзеля апраўданьня нашага.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">Дык, апраўдаўшыся вераю, мы маем мір з Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста,</verse>
				<verse number="2">праз Якога таксама маем вераю доступ да тае ласкі, у якой стаім і хвалімся надзеяй славы Божай.</verse>
				<verse number="3">І ня толькі [гэтым], але хвалімся і ў прыгнётах, ведаючы, што прыгнёт робіць цярплівасьць,</verse>
				<verse number="4">а цярплівасьць — выпрабаванасьць, а выпрабаванасьць — надзею,</verse>
				<verse number="5">а надзея ня ганьбіць, бо любоў Божая вылілася ў сэрцы нашыя праз Духа Сьвятога, Які нам дадзены.</verse>
				<verse number="6">Бо Хрыстос, калі мы былі яшчэ слабымі, у вызначаны час памёр за бязбожных.</verse>
				<verse number="7">Бо за праведнага наўрад ці хто памрэ; хіба за добрага можа хто і адважыцца памерці.</verse>
				<verse number="8">А Бог Сваю любоў да нас даводзіць тым, што Хрыстос памёр за нас, калі мы былі грэшнікамі.</verse>
				<verse number="9">Дык тым больш цяпер, калі мы апраўданы крывёю Ягонай, збаўленыя будзем праз Яго ад гневу.</verse>
				<verse number="10">Бо калі, будучы ворагамі, мы пагадзіліся з Богам праз сьмерць Сына Яго, шмат больш, пагадзіўшыся, будзем збаўленыя праз жыцьцё Ягонае.</verse>
				<verse number="11">І ня толькі [гэтае], але таксама хвалімся Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста, праз Якога мы атрымалі цяпер прымірэньне.</verse>
				<verse number="12">Дзеля гэтага, як праз аднаго чалавека грэх увайшоў у сьвет, і праз грэх — сьмерць, і гэтак сьмерць перайшла на ўсіх людзей, бо ў ім усе зграшылі.</verse>
				<verse number="13">Бо да Закону грэх быў у сьвеце; але грэх ня лічыцца, калі няма закону.</verse>
				<verse number="14">Аднак сьмерць валадарыла ад Адама да Майсея і над тымі, якія не зграшылі на падабенства праступку Адама, які ёсьць вобраз Таго, Які мае быць.</verse>
				<verse number="15">Але дар [ласкі] ня гэткі, як грэх. Бо калі праз грэх аднаго памерлі многія, шмат большая ласка Божая, і дар ласкі праз аднаго Чалавека, Ісуса Хрыста, памножыцца для многіх.</verse>
				<verse number="16">І дар не такі, як тое, што праз аднаго, які зграшыў; бо суд праз таго аднаго — на асуджэньне, а дар [ласкі] — на апраўданьне ад многіх грахоў.</verse>
				<verse number="17">Бо калі праз грэх аднаго сьмерць валадарыла праз аднаго, шмат больш тыя, якія атрымалі багацьце ласкі і дар праведнасьці, будуць валадарыць у жыцьці праз аднаго Ісуса Хрыста.</verse>
				<verse number="18">Таму, як праз грэх аднаго ўсім людзям асуджэньне, гэтак праз праведнасьць аднаго ўсім людзям апраўданьне на жыцьцё.</verse>
				<verse number="19">Бо як праз непаслухмянасьць аднаго чалавека многія зрабіліся грэшнымі, так і праз паслухмянасьць аднаго многія зробяцца праведнымі.</verse>
				<verse number="20">А Закон прыйшоў пасьля, каб памножыць грэх. А калі памножыўся грэх, тым больш удосталь ласкі,</verse>
				<verse number="21">каб, як грэх валадарыў у сьмерці, гэтак і ласка валадарыла праз праведнасьць на жыцьцё вечнае праз Ісуса Хрыста, Госпада нашага.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="6">
				<verse number="1">Дык што скажам? Ці будзем заставацца ў граху, каб памножылася ласка? Няхай ня станецца!</verse>
				<verse number="2">Мы, якія памерлі для грэху, як яшчэ будзем жыць у ім?</verse>
				<verse number="3">Ці вы ня ведаеце, што ўсе мы, якія ахрысьціліся ў Хрыста Ісуса, у сьмерць Яго ахрысьціліся?</verse>
				<verse number="4">Дык мы пахаваныя з Ім хрышчэньнем у сьмерць, каб, як Хрыстос уваскрос з мёртвых праз славу Айца, так і мы хадзілі ў абнаўленьні жыцьця.</verse>
				<verse number="5">Бо калі мы сталіся злучанымі з Ім падабенствам сьмерці Яго, дык будзем [злучаны] і [падабенствам] уваскрасеньня,</verse>
				<verse number="6">ведаючы тое, што стары наш чалавек укрыжаваны, каб зьнішчана было цела грэху, каб нам не служыць ужо грэху;</verse>
				<verse number="7">бо хто памёр, той апраўданы ад грэху.</verse>
				<verse number="8">А калі мы памерлі з Хрыстом, дык верым, што і жыць будзем з Ім,</verse>
				<verse number="9">ведаючы, што Хрыстос, уваскросшы з мёртвых, больш не памірае, сьмерць больш над Ім не пануе.</verse>
				<verse number="10">Бо, што Ён памёр, памёр раз дзеля грэху, а што жыве, жыве дзеля Бога.</verse>
				<verse number="11">Гэтак і вы лічыце сябе памёршымі дзеля грэху, а жывымі дзеля Бога ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.</verse>
				<verse number="12">Дык няхай не валадарыць грэх у сьмяротным целе вашым, каб вам слухацца яго ў пажаданьнях ягоных.</verse>
				<verse number="13">І не аддавайце граху члены вашыя як зброю няправеднасьці, але аддайце сябе Богу як ажыўшых з мёртвых, і члены вашыя [аддайце] Богу як зброю праведнасьці.</verse>
				<verse number="14">Бо грэх ня будзе панаваць над вамі, бо вы не пад законам, але пад ласкаю.</verse>
				<verse number="15">Дык што? Ці будзем грашыць, бо мы не пад законам, але пад ласкаю? Няхай ня станецца!</verse>
				<verse number="16">Ці вы ня ведаеце, што, каму вы аддаяцё сябе на службу, каб [быць яму] паслухмянымі, таго вы і слугі, каго слухаецеся: ці грэху — на сьмерць, ці паслухмянасьці — на праведнасьць.</verse>
				<verse number="17">Дзякуй Богу, што вы былі слугамі грэху, але сэрцам сталі паслухмянымі вобразу навукі, якому аддалі сябе.</verse>
				<verse number="18">Вызваліўшыся ж ад грэху, вы сталіся слугамі праведнасьці.</verse>
				<verse number="19">Па-чалавечаму гавару дзеля нядужасьці цела вашага. Бо, як аддавалі вы члены вашыя на службу нячыстасьці і беззаконьню на беззаконьне, гэтак цяпер аддайце члены вашыя на службу праведнасьці на сьвятасьць.</verse>
				<verse number="20">Бо калі вы былі слугамі грэху, былі вы вольнымі ад праведнасьці.</verse>
				<verse number="21">Дык які плод вы мелі тады, што цяпер гэтага саромеецеся? Бо канец гэтакіх — сьмерць.</verse>
				<verse number="22">А цяпер, вызваліўшыся ад грэху і стаўшыся слугамі Бога, вы маеце плод свой на сьвятасьць, а канец — жыцьцё вечнае.</verse>
				<verse number="23">Бо плата за грэх — сьмерць, а дар [ласкі] Божай — жыцьцё вечнае ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="7">
				<verse number="1">Ці ж вы ня ведаеце, браты, бо кажу да тых, якія ведаюць Закон, што закон валадарыць над чалавекам увесь час, пакуль той жывы?</verse>
				<verse number="2">Бо замужняя жанчына прывязана законам да жывога мужа; а калі муж памрэ, зьнішчаецца закон мужа.</verse>
				<verse number="3">Таму, калі пры жывым мужы выйдзе за другога мужа, будзе названая чужаложніцай; а калі памрэ муж, яна вольная ад закону і ня будзе чужаложніцай, выйшаўшы за другога мужа.</verse>
				<verse number="4">Гэтак і вы, браты мае, памерлі для Закону праз цела Хрыстовае, каб належаць вам другому, Які ўваскрошаны з мёртвых, каб даваць плод Богу.</verse>
				<verse number="5">Бо калі мы былі ў целе, пакуты грахоў, якія [паўставалі] праз Закон, дзеялі ў членах вашых, каб даваць плод сьмерці.</verse>
				<verse number="6">А цяпер мы вызваліліся ад Закону, якім былі зьвязаныя, памершы для яго, каб нам служыць у абнаўленьні духа, а ня ў старасьці літары.</verse>
				<verse number="7">Дык што скажам? Ці Закон — грэх? Няхай ня станецца! Але я не зразумеў бы грэх, як толькі праз Закон, бо я ня ведаў бы пажаданьня, каб Закон не сказаў: «Не жадай».</verse>
				<verse number="8">Але грэх, атрымаўшы нагоду праз прыказаньне, выклікаў у-ва мне ўсякае пажаданьне, бо без закону грэх мёртвы.</verse>
				<verse number="9">Я жыў некалі без Закону, а калі прыйшло прыказаньне, грэх ажыў, а я памёр.</verse>
				<verse number="10">І было знойдзена мною, што прыказаньне, якое на жыцьцё, яно на сьмерць,</verse>
				<verse number="11">бо грэх, атрымаўшы нагоду праз прыказаньне, зьвёў мяне і забіў праз яго.</verse>
				<verse number="12">Так што Закон сьвяты, і прыказаньне сьвятое, і праведнае, і добрае.</verse>
				<verse number="13">Дык няўжо добрае сталася мне сьмерцю? Няхай ня станецца! Але грэх, каб быў выяўлены як грэх, праз добрае робіць мне сьмерць, каб грэх стаўся праз меру грэшным праз прыказаньне.</verse>
				<verse number="14">Бо мы ведаем, што Закон духоўны, а я — цялесны, прададзены пад [уладу] грэху.</verse>
				<verse number="15">Бо я не разумею, што раблю, бо не раблю тое, што хачу, але, што ненавіджу, тое раблю.</verse>
				<verse number="16">А калі я раблю тое, што не хачу, згаджаюся з Законам, што ён — добры,</verse>
				<verse number="17">і цяпер ужо ня я раблю гэта, але грэх, які жыве ў-ва мне.</verse>
				<verse number="18">Бо ведаю, што не жыве ў-ва мне, гэта значыцца, у целе маім, добрае; бо жаданьне [добрага] ёсьць у-ва мне, але каб зрабіць добрае, таго не знаходжу.</verse>
				<verse number="19">Бо добрае, якое хачу, не раблю, а благое, якога не хачу, раблю.</verse>
				<verse number="20">А калі я раблю тое, што не хачу, ужо ня я раблю гэта, але грэх, які жыве ў-ва мне.</verse>
				<verse number="21">Таму я знаходжу закон, што, калі хачу рабіць добрае, ёсьць у-ва мне благое.</verse>
				<verse number="22">Бо паводле ўнутранага чалавека я захапляюся Законам Божым,</verse>
				<verse number="23">а ў членах маіх бачу другі закон, які супрацівіцца закону розуму майго і бярэ мяне ў палон закону грэху, які ёсьць у членах маіх.</verse>
				<verse number="24">Гаротны я чалавек! Хто выбавіць мяне ад гэтага цела сьмерці?</verse>
				<verse number="25">Дзякую Богу праз Ісуса Хрыста, Госпада нашага. Дык таму я сам розумам служу Закону Божаму, а целам — закону грэху.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="8">
				<verse number="1">Таму цяпер няма ніякага асуджэньня тым, што ў Хрысьце Ісусе не паводле цела, але паводле духа ходзяць.</verse>
				<verse number="2">Бо закон Духа жыцьця ў Хрысьце Ісусе вызваліў мяне ад закону грэху і сьмерці.</verse>
				<verse number="3">Бо як Закон быў бяссільны, таму што быў нядужы праз цела, Бог, паслаўшы Сына Свайго ў падабенстве цела грахоўнага і дзеля грэху, асудзіў грэх у целе,</verse>
				<verse number="4">каб праведнасьць Закону споўнілася ў нас, якія не паводле цела, але паводле духа ходзяць.</verse>
				<verse number="5">Бо тыя, што паводле цела, — пра цялеснае думаюць; а тыя, што паводле духа, — пра духоўнае.</verse>
				<verse number="6">Бо думкі цялесныя — сьмерць, а думкі духоўныя — жыцьцё і супакой.</verse>
				<verse number="7">Бо думкі цялесныя — варожасьць да Бога, бо яны не падпарадкоўваюцца закону Божаму, дый ня могуць.</verse>
				<verse number="8">Дык тыя, якія ў целе, Богу дагадзіць ня могуць.</verse>
				<verse number="9">Вы ж ня ў целе, але ў духу, калі толькі Дух Божы жыве ў вас. А калі хто Духа Хрыстовага ня мае, той не Ягоны.</verse>
				<verse number="10">Калі ж Хрыстос у вас, дык цела мёртвае праз грэх, а дух жывы праз праведнасьць.</verse>
				<verse number="11">А калі Дух Таго, Які ўваскрасіў Ісуса з мёртвых, жыве ў вас, Той, Які ўваскрасіў Хрыста з мёртвых, ажывіць і вашыя сьмяротныя целы Духам Сваім, Які жыве ў вас.</verse>
				<verse number="12">Дык таму, браты, мы не вінаватыя цела, каб жыць паводле цела;</verse>
				<verse number="13">бо калі вы жывяцё паводле цела, памрацё, а калі духам цялесныя ўчынкі забіваеце, жыць будзеце.</verse>
				<verse number="14">Бо ўсе, якія Духам Божым ведзеныя, ёсьць сыны Божыя.</verse>
				<verse number="15">Бо вы не атрымалі духа няволі ізноў на страх, але атрымалі Духа ўсынаўленьня, у Якім крычым: «Абба, Ойча!»</verse>
				<verse number="16">Гэты Дух сьведчыць духу нашаму, што мы — дзеці Божыя.</verse>
				<verse number="17">А калі дзеці, дык і спадкаемцы, спадкаемцы Божыя, суспадчыньнікі Хрыста, калі церпім з Ім, каб з Ім і ўславіцца.</verse>
				<verse number="18">Бо я лічу, што пакуты цяперашняга часу ня вартыя тае славы, што мае адкрыцца ў нас.</verse>
				<verse number="19">Бо стварэньне са спадзяваньнем чакае адкрыцьця сыноў Божых,</verse>
				<verse number="20">бо стварэньне падпарадкаванае марнасьці не сваёй ахвотай, але праз Таго, Які падпарадкаваў, у надзеі,</verse>
				<verse number="21">што і само стварэньне будзе вызвалена з няволі сапсутасьці на свабоду славы дзяцей Божых.</verse>
				<verse number="22">Бо ведаем, што ўсё стварэньне супольна ўздыхае і мучыцца, родзячы, аж да цяпер.</verse>
				<verse number="23">І ня толькі яно, але і мы самі, маючы пачатак Духа, і мы самі ў сабе ўздыхаем, чакаючы ўсынаўленьня, адкупленьня цела нашага.</verse>
				<verse number="24">Бо мы збаўленыя надзеяй. А надзея бачаная ня ёсьць надзея, бо калі хто бачыць, чаго яму спадзявацца?</verse>
				<verse number="25">А калі спадзяемся на тое, чаго ня бачым, чакаем з цярплівасьцю.</verse>
				<verse number="26">Гэтаксама і Дух дапамагае ў слабасьцях нашых, бо мы ня ведаем, пра што маліцца, як трэба, але Сам Дух заступаецца за нас стагнаньнямі невымоўнымі.</verse>
				<verse number="27">А Той, Які дасьледуе сэрцы, ведае, што за думка ў Духа, Які паводле [волі] Бога заступаецца за сьвятых.</verse>
				<verse number="28">А мы ведаем, што тым, якія любяць Бога, пакліканым паводле [Яго] вызначэньня, усё дапамагае на дабро.</verse>
				<verse number="29">Бо тым, каго наперад ведаў, Ён і прадвызначыў быць падобнымі да вобразу Сына Ягонага, каб Ён быў Першародны між многімі братамі.</verse>
				<verse number="30">А каго прадвызначыў, тых і паклікаў; а каго паклікаў, тых і апраўдаў; а каго апраўдаў, тых і ўславіў.</verse>
				<verse number="31">Дык што скажам на гэта? Калі Бог за нас, хто супраць нас?</verse>
				<verse number="32">Той, Які Сына Свайго не пашкадаваў, але аддаў Яго за ўсіх нас, як не даруе і нам з Ім усяго?</verse>
				<verse number="33">Хто стане супраць выбраных Божых? Бог, Які апраўдвае!</verse>
				<verse number="34">Хто той, хто асуджае? Хрыстос, Які памёр, але і ўваскрос! Ён і праваруч Бога, Ён і заступаецца за нас.</verse>
				<verse number="35">Хто адлучыць нас ад любові Хрыстовае? Прыгнёт, ці ўціск, ці перасьледваньне, ці голад, ці галізна, ці небясьпека, ці меч?</verse>
				<verse number="36">Як напісана: «За Цябе забіваюць нас цэлы дзень; лічаць нас за авечкі на зарэз».</verse>
				<verse number="37">Але ва ўсім гэтым мы перамагаем праз Таго, Які палюбіў нас.</verse>
				<verse number="38">Бо я ўпэўнены, што ані сьмерць, ані жыцьцё, ані анёлы, ані начальствы, ані сілы, ані цяперашняе, ані будучае,</verse>
				<verse number="39">ані вышыня, ані глыбіня, ані другое якое стварэньне ня зможа адлучыць нас ад любові Божае, што ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="9">
				<verse number="1">Праўду кажу ў Хрысьце, не хлушу, сьведчыць мне сумленьне маё ў Духу Сьвятым,</verse>
				<verse number="2">што вялікі смутак мой і няспынны боль у сэрцы маім,</verse>
				<verse number="3">бо я хацеў бы сам быць адлучаным ад Хрыста за братоў маіх, родных мне паводле цела,</verse>
				<verse number="4">якія ёсьць Ізраільцяне, якіх ёсьць усынаўленьне, і слава, і запаветы, і даньне законаў, і служэньне, і абяцаньні,</verse>
				<verse number="5">якіх і бацькі, і з якіх Хрыстос паводле цела, Які ёсьць над усімі Бог, Які дабраслаўлёны на вякі. Амэн.</verse>
				<verse number="6">Але ня так, што слова Божае ня споўнілася. Бо ня ўсе тыя, што з Ізраіля, Ізраіль,</verse>
				<verse number="7">і ня ўсе тыя, якія насеньне Абрагама, дзеці [ягоныя], але: «У Ісааку будзе названае насеньне табе».</verse>
				<verse number="8">Гэта значыць, ня дзеці цела ёсьць дзеці Божыя, але дзеці абяцаньня лічацца за насеньне.</verse>
				<verse number="9">Бо слова абяцаньня гэткае: «У гэту пару прыйду, і ў Сары будзе сын».</verse>
				<verse number="10">І ня толькі, але і Рэбэка зачала за адзін раз ад Ісаака, бацькі нашага.</verse>
				<verse number="11">Бо калі яны яшчэ не былі нарадзіўшыся і не зрабілі нічога добрага ці ліхога, каб вызначэньне Божае заставалася паводле выбраньня, не праз учынкі, але праз Таго, Хто кліча,</verse>
				<verse number="12">сказана было ёй: «Большы будзе служыць меншаму»,</verse>
				<verse number="13">як напісана: «Якуба Я палюбіў, а Эзава зьненавідзеў».</verse>
				<verse number="14">Дык што скажам? Няўжо няправеднасьць у Бога? Няхай ня станецца!</verse>
				<verse number="15">Бо Ён кажа Майсею: «Зьлітуюся над тым, над кім зьлітуюся, і зьяўлю міласэрнасьць таму, каму зьяўлю міласэрнасьць».</verse>
				<verse number="16">Дзеля гэтага не ад таго, хто хоча, і не ад таго, хто бяжыць, але ад Бога, Які літуецца.</verse>
				<verse number="17">Бо Пісаньне кажа фараону: «Дзеля таго Я падняў цябе, каб зьявіць на табе сілу Маю і каб імя Маё было абвешчана на ўсёй зямлі».</verse>
				<verse number="18">Дзеля гэтага над кім хоча, літуецца, а каго хоча, закамяняе.</verse>
				<verse number="19">Дык ты скажаш мне: «Што Ён яшчэ вінаваціць? Бо хто супрацьстане пастанове Яго?»</verse>
				<verse number="20">Наадварот, чалавеча! Хто ты такі, што спрачаешся з Богам? Ці скажа злепленае таму, хто зьляпіў: «Навошта ты мяне гэтак зрабіў?»</verse>
				<verse number="21">Ці ня мае ўлады ганчар над глінаю, каб з таго самага месіва зрабіць адно начыньне на пашану, а другое — на ганьбу?</verse>
				<verse number="22">Што, калі Бог, хочучы зьявіць гнеў і зрабіць вядомай магутнасьць Сваю, з вялікай доўгацярплівасьцю ашчаджаў начыньні гневу, прыгатаваныя на загубу,</verse>
				<verse number="23">каб таксама зрабіць вядомым багацьце славы Сваёй над начыньнямі міласэрнасьці, якія Ён загадзя прыгатаваў на славу,</verse>
				<verse number="24">і над намі, якіх паклікаў ня толькі з Юдэяў, але і з паганаў?</verse>
				<verse number="25">Як і ў Осіі Ён кажа: «Ня Мой народ назаву Маім народам, і нялюбую — улюбёнай.</verse>
				<verse number="26">І будзе, што на месцы, дзе сказана было ім: “Вы — ня Мой народ”, — там будуць названыя сынамі Бога Жывога».</verse>
				<verse number="27">А Ісая крычыць пра Ізраіль: «Хаця б лічба сыноў Ізраіля была, як пясок марскі, рэштка будзе збаўлена;</verse>
				<verse number="28">бо, сканчваючы слова і прысьпешваючы ў праведнасьці, хутка зьдзейсьніць Госпад слова на зямлі».</verse>
				<verse number="29">І як раней сказаў Ісая: «Калі б Госпад Магуцьцяў не пакінуў нам насеньня, мы сталіся б, як Садом, і былі б падобнымі да Гаморы».</verse>
				<verse number="30">Дык што скажам? Пагане, якія не імкнуліся да праведнасьці, атрымалі праведнасьць, праведнасьць праз веру.</verse>
				<verse number="31">А Ізраіль, які імкнуўся да закону праведнасьці, не дасягнуў закону праведнасьці.</verse>
				<verse number="32">Чаму? Бо не праз веру, але праз учынкі закону. Бо яны спатыкнуліся аб камень спатыкненьня,</verse>
				<verse number="33">як напісана: «Вось, Я кладу на Сыёне камень спатыкненьня і камень згаршэньня; і кожны, хто верыць у Яго, ня будзе асаромлены».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="10">
				<verse number="1">Браты! Упадабаньне сэрца майго і просьба да Бога пра Ізраіль на збаўленьне.</verse>
				<verse number="2">Бо сьведчу ім, што маюць руплівасьць Божую, але не паводле пазнаньня.</verse>
				<verse number="3">Бо, не разумеючы праведнасьці Божае і шукаючы паставіць сваю праведнасьць, яны не падпарадкаваліся праведнасьці Божай.</verse>
				<verse number="4">Бо канец Закону — Хрыстос, дзеля праведнасьці кожнаму, хто верыць.</verse>
				<verse number="5">Бо Майсей піша пра праведнасьць паводле Закону, што чалавек, які выканае яго, жыць будзе ім.</verse>
				<verse number="6">А праведнасьць праз веру гэтак кажа: «Не кажы ў сэрцы тваім: “Хто ўзыйдзе ў неба?”» — гэта ёсьць Хрыста зьвесьці [на зямлю];</verse>
				<verse number="7">або: «“Хто зыйдзе ў бездань?”» — гэта ёсьць Хрыста з мёртвых вывесьці.</verse>
				<verse number="8">Але што кажа? «Блізка да цябе слова, у вуснах тваіх і ў сэрцы тваім», — гэта ёсьць слова веры, якое мы абвяшчаем.</verse>
				<verse number="9">Бо калі ты вуснамі тваімі прызнаеш Ісуса Госпадам і ў сэрцы тваім будзеш верыць, што Бог уваскрасіў Яго з мёртвых, будзеш збаўлены,</verse>
				<verse number="10">бо сэрца верыць дзеля праведнасьці, а вусны прызнаюць дзеля збаўленьня.</verse>
				<verse number="11">Бо Пісаньне кажа: «Кожны, хто верыць у Яго, ня будзе асаромлены».</verse>
				<verse number="12">Бо няма розьніцы між Юдэем і Грэкам, бо Ён — Госпад усіх, багаты для ўсіх, што прызываюць Яго.</verse>
				<verse number="13">Бо кожны, хто прызаве імя Госпада, будзе збаўлены.</verse>
				<verse number="14">Але як прызываць Таго, у Каго ня вераць? А як верыць у Таго, пра Каго ня чулі? Як чуць без таго, хто абвяшчае?</verse>
				<verse number="15">А як абвяшчаць, калі не былі пасланыя? Як напісана: «Якія прыгожыя ногі таго, хто дабравесьціць супакой, дабравесьціць добрае!»</verse>
				<verse number="16">Але ня ўсе паслухаліся Эвангельля, бо Ісая кажа: «Госпадзе! Хто паверыў пачутаму ад нас?»</verse>
				<verse number="17">Таму вера — ад слуханьня, а слуханьне — праз слова Божае.</verse>
				<verse number="18">Але кажу: Ці ж яны ня чулі? Наадварот, «на ўсю зямлю пайшоў голас іхні, і да межаў сусьвету — словы іхнія».</verse>
				<verse number="19">Але кажу: Ці ж Ізраіль ня ведаў? Першы Майсей кажа: «Я збуджу ў вас рупнасьць праз [тых, хто] не народ, праз народ, які ня цяміць, раздражню вас».</verse>
				<verse number="20">А Ісая адважваецца і кажа: «Мяне знайшлі тыя, якія не шукалі Мяне, Я аб’явіўся тым, якія не пыталіся Мяне».</verse>
				<verse number="21">А наконт Ізраіля кажа: «Увесь дзень выцягваў Я рукі Мае да народу, які не скараецца і працівіцца».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="11">
				<verse number="1">Дык кажу: няўжо Бог адапхнуў народ Свой? Няхай ня станецца! Бо і я — Ізраільцянін, з насеньня Абрагама, з калена Бэн’яміна.</verse>
				<verse number="2">Не адапхнуў Бог народу Свайго, які Ён наперад ведаў. Ці ня ведаеце, што кажа Пісаньне пра Ільлю, як той скардзіцца Богу на Ізраіля, кажучы:</verse>
				<verse number="3">«Госпадзе! Прарокаў Тваіх пазабівалі і ахвярнікі Твае зруйнавалі; застаўся я адзін, і душу маю шукаюць».</verse>
				<verse number="4">Але што кажа яму адказ Божы? «Я пакінуў Сабе сем тысячаў мужоў, якія не схілілі калены перад Баалам».</verse>
				<verse number="5">Дык гэтак і ў цяперашні час рэшта паводле выбраньня ласкі захавалася.</verse>
				<verse number="6">А калі праз ласку, дык не праз учынкі, іначай ласка ўжо ня ёсьць ласка. А калі праз учынкі, дык гэта ня ласка, іначай учынак ужо ня ёсьць учынак.</verse>
				<verse number="7">Дык што? Што шукае Ізраіль, таго не атрымаў; выбраныя атрымалі, а іншыя былі скамянеўшы,</verse>
				<verse number="8">як напісана: «Даў ім Бог духа дрымоты, вочы, якімі ня бачаць, і вушы, якімі ня чуюць, аж да сёньняшняга дня».</verse>
				<verse number="9">І Давід кажа: «Няхай станецца стол іхні пасткаю, і цянётамі, і згаршэньнем, і аднагародаю.</verse>
				<verse number="10">Няхай зацемняцца вочы іхнія, якімі ня бачаць, і хрыбет іхні няхай будзе сагнуты назаўсёды».</verse>
				<verse number="11">Дык кажу: Няўжо яны спатыкнуліся, каб упасьці? Няхай ня станецца. Але праступак іхні — збаўленьне паганам, каб збудзіць у іх рупнасьць.</verse>
				<verse number="12">Калі ж праступак іхні — багацьце сьвету, і ўпадак іхні — багацьце паганаў, дык наколькі больш поўнасьць іхняя?</verse>
				<verse number="13">Бо кажу вам, паганам: як апостал паганаў я ўслаўляю служэньне маё,</verse>
				<verse number="14">ці, можа, збуджу рупнасьць у маіх паводле цела і ці ня збаўлю некаторых з іх.</verse>
				<verse number="15">Бо калі згуба іхняя — прымірэньне сьвету, дык што прыняцьцё, як не жыцьцё з мёртвых?</verse>
				<verse number="16">Калі зачатак сьвяты, дык і месіва; і калі корань сьвяты, дык і галіны.</verse>
				<verse number="17">Калі ж некаторыя з галінаў былі адламаныя, а ты, дзікая аліўка, быў прышчэплены замест іх і стаўся ўдзельнікам кораня і тлустасьці аліўкі,</verse>
				<verse number="18">не вывышайся перад галінамі; а калі вывышаешся, дык [ведай, што] ня ты трымаеш корань, але корань — цябе.</verse>
				<verse number="19">Дык скажаш: «Галіны былі адламаныя, каб я быў прышчэплены».</verse>
				<verse number="20">Добра. Яны адламаныя праз недаверства, а ты трымаешся праз веру; дык не ўзьвялічвайся, але бойся.</verse>
				<verse number="21">Бо калі Бог прыродных галінаў не пашкадаваў, дык ці цябе пашкадуе.</verse>
				<verse number="22">Дык глядзі на ласкавасьць і срогасьць Божую, срогасьць да тых, якія ўпалі, а ласкавасьць да цябе, калі застанешся ў ласкавасьці [Божай], іначай і ты будзеш сьсечаны.</verse>
				<verse number="23">І тыя, калі не застануцца ў недаверстве, будуць прышчэпленыя, бо Бог магутны ізноў прышчапіць іх.</verse>
				<verse number="24">Бо калі ты адсечаны ад дзікае паводле прыроды аліўкі і, насуперак прыродзе, прывіты да добрае аліўкі, наколькі больш тыя, якія паводле прыроды [ад добрае аліўкі], будуць прышчэпленыя да сваёй аліўкі?</verse>
				<verse number="25">Бо не хачу, браты, каб вы ня ведалі гэтае тайны, каб вы не былі мудрымі праз сябе, што скамяненьне сталася ў Ізраілі часткова, аж пакуль ня ўвойдзе поўнасьць паганаў,</verse>
				<verse number="26">і гэтак увесь Ізраіль збаўлены будзе, як напісана: «Прыйдзе з Сыёну Выбавіцель і адверне бязбожнасьць ад Якуба.</verse>
				<verse number="27">І гэта Мой запавет з імі, калі забяру грахі іхнія».</verse>
				<verse number="28">Дык паводле Эвангельля яны — ворагі для вас, а паводле выбраньня — улюбёныя дзеля бацькоў.</verse>
				<verse number="29">Бо нязьменныя дары і пакліканьне Божае.</verse>
				<verse number="30">Бо як і вы некалі не скараліся Богу, а цяпер памілаваныя праз няскоранасьць іхнюю,</verse>
				<verse number="31">гэтак і яны цяпер не скараюцца дзеля вашага памілаваньня, каб і яны былі памілаваныя.</verse>
				<verse number="32">Бо ўсіх Бог замкнуў у няскоранасьць, каб усіх памілаваць.</verse>
				<verse number="33">О, глыбіня багацьця, і мудрасьці, і веданьня Божага! Як неспасьцігальныя прысуды Ягоныя і недасьледныя шляхі Ягоныя!</verse>
				<verse number="34">Бо хто пазнаў розум Госпада? Ці хто стаўся дарадцам Яму?</verse>
				<verse number="35">Ці хто даў Яму наперад, каб Ён аддаў яму?</verse>
				<verse number="36">Бо ўсё з Яго, і праз Яго, і для Яго. Яму слава на вякі. Амэн.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="12">
				<verse number="1">Дык прашу вас, браты, праз міласэрнасьць Божую, аддайце целы вашыя на ахвяру жывую, сьвятую, прыемную Богу, на разумнае служэньне вашае,</verse>
				<verse number="2">і не прыпадабняйцеся веку гэтаму, але перамяняйцеся праз абнаўленьне розуму вашага, каб вам выпрабаваць, што ёсьць воля Божая, што добрае, і прыемнае [Богу], і дасканалае.</verse>
				<verse number="3">Бо праз ласку, дадзеную мне, кажу кожнаму з вас: ня думайце [пра сябе] больш, чым трэба думаць, але думайце цьвяроза, як Бог кожнага надзяліў мерай веры.</verse>
				<verse number="4">Бо як у адным целе маем шмат членаў, але ня ўсе члены маюць тую самую работу,</verse>
				<verse number="5">гэтак мы, многія, зьяўляемся адным целам у Хрысьце, а паасобку адзін для аднаго — члены.</verse>
				<verse number="6">Калі ж, паводле дадзенай нам ласкі, маем розныя дары, калі прароцтва, [няхай будзе] згодна з верай;</verse>
				<verse number="7">калі служэньне — у служэньні; калі хто вучыць — у навучаньні;</verse>
				<verse number="8">калі хто суцяшае — у суцяшэньні; калі хто раздае — у шчырасьці; калі хто кіруе — з дбаласьцю; калі хто чыніць міласэрнасьць — з ахвотаю.</verse>
				<verse number="9">Любоў [няхай будзе] некрывадушная; брыдзьцеся зла, прыляпляйцеся да дабра.</verse>
				<verse number="10">Братняя любоў адзін да аднаго [няхай будзе] ад усяго сэрца, у пашане адзін аднаго выпярэджвайце;</verse>
				<verse number="11">у дбаласьці не лянуйцеся; духам палайце; Госпаду служыце;</verse>
				<verse number="12">у надзеі радуйцеся; у прыгнёце будзьце вытрывалымі; у малітве — сталымі;</verse>
				<verse number="13">у патрэбах сьвятых бярыце ўдзел; імкніцеся да гасьціннасьці.</verse>
				<verse number="14">Дабраслаўляйце тых, якія вас перасьледуюць, дабраслаўляйце, а не кляніце.</verse>
				<verse number="15">Радуйцеся з тымі, хто радуецца, і плачце з тымі, хто плача.</verse>
				<verse number="16">Думайце між сабою аднолькава; не ўзьвялічвайце саміх сябе, але пакорнымі захапляйцеся; ня будзьце мудрымі самі праз сябе.</verse>
				<verse number="17">Нікому не аддаючы ліхотай за ліхоту, дбайце пра добрае перад усімі людзьмі.</verse>
				<verse number="18">Калі магчыма для вас, мейце супакой з усімі людзьмі.</verse>
				<verse number="19">Ня помсьціце за сябе, улюбёныя, але дайце месца гневу, бо напісана: «“Мне помста, Я аддам”, — кажа Госпад».</verse>
				<verse number="20">Дык, калі вораг твой галодны, накармі яго; калі смагне, напаі яго; бо, робячы гэтае, зьбярэш яму на галаву вугольлі распаленыя.</verse>
				<verse number="21">Ня будзь пераможаны злом, але перамагай зло дабром.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="13">
				<verse number="1">Усякая душа няхай падпарадкоўваецца вышэйшым уладам, бо няма ўлады, каб не ад Бога; а ўлады, якія ёсьць, ад Бога пастаўлены.</verse>
				<verse number="2">Так што, хто працівіцца ўладзе, супрацьстаіць Божай пастанове. А тыя, якія супрацьстаяць, самі на сябе прысуд атрымаюць.</verse>
				<verse number="3">Бо начальнікі страшныя не для тых, якія добрае робяць, але благое. А хочаш не баяцца ўлады, рабі добрае, і будзеш мець пахвалу ад яе.</verse>
				<verse number="4">Бо [гэта] Божы служыцель табе на дабро. А калі робіш благое, бойся, бо ён не дарэмна носіць меч, бо ён — Божы служыцель, мсьціўца на гнеў таму, хто робіць ліхое.</verse>
				<verse number="5">Дзеля гэтага трэба падпарадкоўвацца ня толькі з увагі на гнеў, але і на сумленьне.</verse>
				<verse number="6">Бо дзеля гэтага вы і падаткі плаціце, бо яны — Божыя служыцелі, гэтым самым заўсёды занятыя.</verse>
				<verse number="7">Дык аддавайце кожнаму належнае: каму падатак — падатак, каму мыта — мыта, каму страх — страх; каму пашану — пашану.</verse>
				<verse number="8">Ня будзьце вінныя нікому нічога, апрача ўзаемнай любові, бо, хто любіць іншага, той споўніў Закон.</verse>
				<verse number="9">Бо прыказаньні «Не чужалож», «Не забівай», «Не крадзі», «Ня сьведчы фальшыва», «Не пажадай» і кожнае іншае зьмяшчаюцца ў гэтым слове: «Любі бліжняга твайго як самога сябе».</verse>
				<verse number="10">Любоў ня робіць благога бліжняму; дык любоў — гэта спаўненьне Закону.</verse>
				<verse number="11">І гэтак [рабіце], ведаючы час, што ўжо гадзіна збудзіцца нам зо-сну, бо цяпер бліжэй да нас збаўленьне, чым калі мы паверылі.</verse>
				<verse number="12">Ноч зыходзіць, а дзень наблізіўся, дык адкінем справы цемры і апранемся ў зброю сьвятла.</verse>
				<verse number="13">Як у дзень, будзем хадзіць прыстойна, не ў гулянках і п’янстве, не ў юрлівасьці і бессаромнасьці, не ў сварцы і зайздрасьці,</verse>
				<verse number="14">але апраніцеся ў Госпада Ісуса Хрыста і не дагаджайце целу ў пажаданьнях.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="14">
				<verse number="1">А таго, хто слабы ў веры, прыймайце не на спрэчкі пра погляды.</verse>
				<verse number="2">Бо нехта верыць, што [можна] есьці ўсё, а слабы есьць гародніну.</verse>
				<verse number="3">Хто есьць, не пагарджай тым, хто ня есьць; і хто ня есьць, не судзі таго, хто есьць, бо Бог прыняў яго.</verse>
				<verse number="4">Хто ты такі, які судзіш чужога слугу? Перад сваім гаспадаром ён стаіць або падае, а будзе стаяць, бо Бог магутны паставіць яго.</verse>
				<verse number="5">Нехта судзіць [па-рознаму] дзень супраць дня, а нехта судзіць усякі дзень [аднолькава]. Кожны будзь пэўны ў сваім розуме.</verse>
				<verse number="6">Хто адрозьнівае дні, дзеля Госпада адрозьнівае; і хто не адрозьнівае дзён, дзеля Госпада не адрозьнівае. Хто есьць, дзеля Госпада есьць, бо дзякуе Богу. І хто ня есьць, дзеля Госпада ня есьць, і дзякуе Богу.</verse>
				<verse number="7">Бо ніхто з нас не жыве дзеля сябе, і ніхто не памірае дзеля сябе;</verse>
				<verse number="8">бо як, калі жывем, дзеля Госпада жывем, так і, калі паміраем, дзеля Госпада паміраем. Таму і калі жывем, і калі паміраем, мы — Госпадавы.</verse>
				<verse number="9">Бо Хрыстос дзеля таго і памёр, і ўваскрос, і жыве, каб валадарыць і над мёртвымі, і над жывымі.</verse>
				<verse number="10">А ты навошта судзіш брата твайго? Або навошта ты пагарджаеш братам тваім? Бо ўсе мы станем перад пасадам судовым Хрыста.</verse>
				<verse number="11">Бо напісана: «Жыву Я, — кажа Госпад, — перада Мною схіліцца ўсякае калена, і ўсякі язык будзе вызнаваць Бога».</verse>
				<verse number="12">Дык таму кожны з нас за сябе дасьць справаздачу Богу.</verse>
				<verse number="13">Дык ня будзем больш судзіць адзін аднаго, але судзіце лепш пра тое, каб як не пакласьці перад братам спатыкненьня ці згаршэньня.</verse>
				<verse number="14">Я ведаю і перакананы ў Госпадзе Ісусе, што няма нічога нячыстага праз сябе; толькі таму, хто лічыць нешта нячыстым, гэта нячыстае.</verse>
				<verse number="15">А калі дзеля ежы засмучаецца брат твой, ты ўжо не паводле любові ходзіш. Не губі тваёю ежаю таго, за каго памёр Хрыстос.</verse>
				<verse number="16">Дык няхай ня блюзьняць на вашае добрае.</verse>
				<verse number="17">Бо Валадарства Божае — гэта ня ежа і пітво, але праведнасьць, і супакой, і радасьць у Духу Сьвятым.</verse>
				<verse number="18">Бо хто ў гэтым служыць Хрысту, той даспадобы Богу і варты між людзьмі.</verse>
				<verse number="19">Дык таму будзем імкнуцца да таго, што [служыць] дзеля супакою і ўзаемнага збудаваньня.</verse>
				<verse number="20">Не руйнуй дзеля ежы справы Божай. Усё, па праўдзе, чыстае, але ліхое для чалавека, які есьць праз спатыкненьне.</verse>
				<verse number="21">Добра ня есьці мяса, і ня піць віна, і [не рабіць] нічога, ад чаго брат твой спатыкаецца, ці згаршаецца, ці слабее.</verse>
				<verse number="22">Ты маеш веру? Мей сам у сабе перад Богам. Шчасьлівы той, хто ня судзіць сябе ў тым, што спрабуе.</verse>
				<verse number="23">А хто сумняецца, калі есьць, асуджаны, бо [робіць] не паводле веры; а ўсё, што не паводле веры, — грэх.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="15">
				<verse number="1">Мы, моцныя, павінны насіць слабасьці нямоглых і не дагаджаць сабе.</verse>
				<verse number="2">Бо кожны з нас няхай дагаджае бліжняму на дабро, дзеля збудаваньня.</verse>
				<verse number="3">Бо і Хрыстос не Сабе дагаджаў, але, як напісана: «Зьнявагі тых, якія зьневажаюць Цябе, упалі на Мяне».</verse>
				<verse number="4">Бо ўсё, што было напісана, было напісана дзеля нашага навучаньня, каб праз цярплівасьць і суцяшэньне з Пісаньняў мы мелі надзею.</verse>
				<verse number="5">А Бог цярплівасьці і суцяшэньня няхай дасьць вам тое самае думаць між сабою паводле [ўзору] Хрыста Ісуса,</verse>
				<verse number="6">каб вы аднадушна, аднымі вуснамі славілі Бога і Айца Госпада нашага Ісуса Хрыста.</verse>
				<verse number="7">Дзеля гэтага прыймайце адзін аднаго, як і Хрыстос прыняў нас у славу Божую.</verse>
				<verse number="8">Бо я кажу, што Ісус Хрыстос стаўся служыцелем абразаньня дзеля праўды Божай, каб пацьвердзіць абяцаньні бацькам,</verse>
				<verse number="9">а [служыцелем] паганаў — дзеля літасьці, каб славілі Бога, як напісана: «Дзеля гэтага буду вызнаваць Цябе між паганамі і сьпяваць пра імя Тваё».</verse>
				<verse number="10">І яшчэ кажа: «Узьвесяліцеся, пагане, з народам Яго!»</verse>
				<verse number="11">І яшчэ: «Хваліце Госпада, усе пагане, і ўсхваляйце Яго, усе народы!»</verse>
				<verse number="12">І яшчэ Ісая кажа: «Будзе корань Есэя, Той, Які паўстане, панаваць над народамі; на Яго народы спадзявацца будуць».</verse>
				<verse number="13">А Бог надзеі няхай напоўніць вас усякай радасьцю і супакоем у веры, каб памножыць у вас надзею моцаю Духа Сьвятога.</verse>
				<verse number="14">І я сам, браты мае, перакананы адносна вас, што і вы поўныя добрасьці, напоўненыя ўсякім веданьнем і можаце настаўляць адзін аднаго.</verse>
				<verse number="15">А тым сьмялей пісаў я да вас, браты, часткова, каб нагадаць вам праз дадзеную мне ад Бога ласку</verse>
				<verse number="16">быць мне служыцелем Ісуса Хрыста для паганаў, сьвятарна служачы Эвангельлю Божаму, каб ахвяра паганаў, асьвячоная Духам Сьвятым, была адпаведнай.</verse>
				<verse number="17">Дык маю пахвалу ў Хрысьце Ісусе ў тым, што Божае,</verse>
				<verse number="18">бо не адважуся гаварыць нешта такое, чаго не зрабіў Хрыстос праз мяне дзеля [прывядзеньня да] паслухмянасьці паганаў, словам і справаю,</verse>
				<verse number="19">у моцы знакаў і цудаў, у моцы Духа Божага, так што Эвангельле Хрыстовае пашырана мною ад Ерусаліму і ваколіцы аж да Ілірыка.</verse>
				<verse number="20">А пры гэтым я намагаўся дабравесьціць ня там, дзе быў абвешчаны Хрыстос, каб не будаваць на чужым падмурку,</verse>
				<verse number="21">але, як напісана: «Тыя, якім не было абвешчана пра Яго, убачаць, і тыя, якія ня чулі, зразумеюць».</verse>
				<verse number="22">Дзеля гэтага я і меў шмат перашкодаў, каб прыйсьці да вас.</verse>
				<verse number="23">Цяпер жа, ня маючы больш месца ў гэтых краях і шмат год маючы жаданьне прыйсьці да вас,</verse>
				<verse number="24">як толькі пайду ў Гішпанію, прыйду да вас, бо спадзяюся, праходзячы, пабачыцца з вамі, і што вы правядзяцё мяне туды, калі часткова насычуся [супольнасьцю] з вамі.</verse>
				<verse number="25">А цяпер я іду ў Ерусалім паслужыць сьвятым,</verse>
				<verse number="26">бо спадабалася Македоніі і Ахаі зрабіць нейкую падтрымку ўбогім сьвятым, якія ў Ерусаліме.</verse>
				<verse number="27">Спадабалася, бо яны вінаватыя іхнія, бо калі пагане сталіся супольнікамі іхнімі ў духоўным, дык павінны паслужыць ім у цялесным.</verse>
				<verse number="28">А зьдзейсьніўшы гэта і перадаўшы ім пад пячаткай плод гэты, адыйду праз вас у Гішпанію.</verse>
				<verse number="29">А ведаю, што, прыйшоўшы да вас, прыйду ў поўні дабраслаўленьня Эвангельля Хрыстовага.</verse>
				<verse number="30">Малю ж вас, браты, Госпадам нашым Ісусам Хрыстом і любоўю Духа, стаць разам са мною ў малітвах за мяне да Бога,</verse>
				<verse number="31">каб быць мне выбаўленым ад тых, якія ня вераць, у Юдэі, і каб служэньне маё для Ерусаліму было адпаведным для сьвятых,</verse>
				<verse number="32">каб я ў радасьці прыйшоў да вас паводле волі Бога і супачыў з вамі.</verse>
				<verse number="33">А Бог супакою [няхай будзе] з усімі вамі. Амэн.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="16">
				<verse number="1">Даручаю ж вам Фэбу, сястру нашую, якая ёсьць служыцелькай царквы ў Кенхрэях,</verse>
				<verse number="2">каб вы прынялі яе ў Госпадзе, як дастойна сьвятым, і дапамаглі ёй, у чым яна будзе мець у вас патрэбу, бо і яна была падтрымкай для многіх і для мяне самога.</verse>
				<verse number="3">Прывітайце Прыскілу і Акілу, супрацоўнікаў маіх у Хрысьце Ісусе,</verse>
				<verse number="4">якія за душу маю падстаўлялі шыі свае, якім ня я адзін дзякую, але і ўсе цэрквы паганаў, і царкву, якая ў іхнім доме.</verse>
				<verse number="5">Прывітайце Эпэнэта, улюбёнага майго, які ёсьць зачаткам Ахаі для Хрыста.</verse>
				<verse number="6">Прывітайце Марыю, якая шмат працавала дзеля нас.</verse>
				<verse number="7">Прывітайце Андроніка і Юнію, сваякоў маіх і вязьняў са мною, якія знакамітыя між апосталаў і якія раней за мяне былі ў Хрысьце.</verse>
				<verse number="8">Прывітайце Амплія, улюбёнага майго ў Госпадзе.</verse>
				<verse number="9">Прывітайце Урбана, супрацоўніка нашага ў Хрысьце, і Стахія, улюбёнага майго.</verse>
				<verse number="10">Прывітайце Апэлеса, выпрабаванага ў Хрысьце. Прывітайце тых, якія Арыстабулавы.</verse>
				<verse number="11">Прывітайце Ірадыёна, сваяка майго. Прывітайце з Наркісавых тых, якія ў Госпадзе.</verse>
				<verse number="12">Прывітайце Трыфэну і Трыфосу, якія працуюць у Госпадзе. Прывітайце любую Пэрсіду, якая шмат працавала ў Госпадзе.</verse>
				<verse number="13">Прывітайце Руфа, выбранага ў Госпадзе, і маці ягоную і маю.</verse>
				<verse number="14">Прывітайце Асінкрыта, Флегонта, Германа, Патроба, Гермеса і братоў, якія з імі.</verse>
				<verse number="15">Прывітайце Філялёга і Юлію, Нэрэя і сястру ягоную, і Алімпана, і ўсіх сьвятых, якія з імі.</verse>
				<verse number="16">Прывітайце адзін аднаго ў сьвятым пацалунку. Вітаюць вас цэрквы Хрыстовыя.</verse>
				<verse number="17">Прашу вас, браты, зважайце на тых, якія робяць нязгоду і згаршэньні насуперак навуцы, якое вы навучыліся, і ўхіляйцеся ад іх.</verse>
				<verse number="18">Бо гэткія служаць ня Госпаду нашаму Ісусу Хрысту, але свайму жывату, і красамоўствам ды ласкавасьцю зводзяць сэрцы нявінных.</verse>
				<verse number="19">Бо вашая паслухмянасьць вядомая ўсім, дык я радуюся дзеля вас, але хачу, каб вы былі мудрыя на добрае і шчырымі на благое.</verse>
				<verse number="20">А Бог супакою неўзабаве скрышыць шатана пад нагамі вашымі. Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі. Амэн.</verse>
				<verse number="21">Вітаюць вас Цімафей, супрацоўнік мой, і Луцый, і Язон, і Сасіпатр, сваякі мае.</verse>
				<verse number="22">Вітаю вас у Госпадзе я, Тэрцый, які пісаў гэтае пасланьне.</verse>
				<verse number="23">Вітае вас Гай, гасьцінны для мяне і для ўсяе царквы. Вітае вас Эраст, скарбнік гораду, і брат Кварт.</verse>
				<verse number="24">Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі. Амэн.</verse>
				<verse number="25">А Таму, Які можа ўмацаваць вас паводле Эвангельля майго і пропаведзі Ісуса Хрыста, паводле адкрыцьця таямніцы, пра якую замоўчвалася ад часоў адвечных,</verse>
				<verse number="26">і якая цяпер яўлена праз прарочыя Пісаньні і, паводле загаду Адвечнага Бога, абвешчана ўсім народам, [каб прыйшлі да] паслухмянасьці веры,</verse>
				<verse number="27">Адзінаму Мудраму Богу праз Ісуса Хрыста слава на вякі. Амэн.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="46">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Павал, з волі Божай пакліканы апостал Ісуса Хрыста, і Састэн, брат, —</verse>
				<verse number="2">царкве Божай, якая ў Карыньце, асьвячоным у Хрысьце Ісусе, пакліканым сьвятым з усімі, якія прызываюць імя Госпада нашага Ісуса Хрыста ў-ва ўсякім месцы, у іх і ў нас:</verse>
				<verse number="3">ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.</verse>
				<verse number="4">Заўсёды дзякую Богу майму за вас з прычыны ласкі Божае, дадзенае вам у Хрысьце Ісусе,</verse>
				<verse number="5">бо ўсім вы ўзбагаціліся ў Ім, усякім словам і ўсякім веданьнем, —</verse>
				<verse number="6">бо сьведчаньне Хрыстовае сьцьверджана ў вас, —</verse>
				<verse number="7">так што вы ня маеце нястачы ані ў якім дары, чакаючы адкрыцьця Госпада нашага Ісуса Хрыста,</verse>
				<verse number="8">Які і ўгрунтуе вас да канца быць бездакорнымі ў дзень Госпада нашага Ісуса Хрыста.</verse>
				<verse number="9">Верны Бог, праз Якога вы пакліканыя ў супольнасьць Сына Ягонага Ісуса Хрыста, Госпада нашага.</verse>
				<verse number="10">Малю вас, браты, у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста, каб усе вы казалі тое самае, і не было між вамі падзелаў, але каб вы былі злучаны ў тым самым розуме і ў той самай думцы.</verse>
				<verse number="11">Бо паведамлена мне ад Хлоіных пра вас, браты мае, што між вамі ёсьць сваркі.</verse>
				<verse number="12">А кажу пра тое, што кожны з вас кажа: «Я — Паўлавы», «А я — Апалёсавы», «А я — Кіфавы», «А я — Хрыстовы».</verse>
				<verse number="13">Ці разьдзяліўся Хрыстос? Ці Павал быў укрыжаваны за вас? Ці ў імя Паўла вы былі ахрышчаныя?</verse>
				<verse number="14">Дзякую Богу, што я нікога з вас не ахрысьціў, акрамя Крыспа і Гая,</verse>
				<verse number="15">каб не сказаў хто, што я хрысьціў у маё імя.</verse>
				<verse number="16">Ахрысьціў я таксама дом Стэфана, а ці ахрысьціў яшчэ каго, ня ведаю.</verse>
				<verse number="17">Бо Хрыстос паслаў мяне не хрысьціць, але дабравесьціць, і ня ў мудрасьці слова, каб не прынізіць крыжа Хрыстовага.</verse>
				<verse number="18">Бо слова пра крыж для тых, якія гінуць, ёсьць глупства, а для нас, якія ідуць на збаўленьне, — сіла Божая.</verse>
				<verse number="19">Бо напісана: «Загублю мудрасьць мудрых і розум разумных адкіну».</verse>
				<verse number="20">Дзе мудры? Дзе кніжнік? Дзе дасьледчык гэтага веку? Ці не зрабіў Бог мудрасьць сьвету гэтага глупствам?</verse>
				<verse number="21">Бо калі сьвет праз мудрасьць не пазнаў Бога ў мудрасьці Божай, спадабалася Богу праз глупства пропаведзі збавіць тых, якія вераць.</verse>
				<verse number="22">Бо і Юдэі просяць знакаў, і Грэкі шукаюць мудрасьці;</verse>
				<verse number="23">а мы абвяшчаем Хрыста ўкрыжаванага, для Юдэяў — згаршэньне, а для Грэкаў — глупства,</verse>
				<verse number="24">а для тых, якія пакліканыя, і Юдэяў, і Грэкаў, — Хрыста, Божую сілу і Божую мудрасьць.</verse>
				<verse number="25">Бо тое, што дурное ў Бога, мудрэйшае за людзей, і тое, што слабое ў Бога, дужэйшае за людзей.</verse>
				<verse number="26">Бо паглядзіце, браты, на пакліканьне вашае, што ня шмат [сярод вас] мудрых паводле цела, ня шмат магутных, ня шмат высакародных,</verse>
				<verse number="27">але Бог выбраў дурноту сьвету, каб асароміць мудрых, і слабое сьвету выбраў Бог, каб асароміць магутных,</verse>
				<verse number="28">і бязроднае сьвету, і пагарджанае, і тое, што ёсьць нічым, выбраў Бог, каб зьнішчыць тое, што нечым ёсьць,</verse>
				<verse number="29">каб ніводнае цела не хвалілася перад Ім.</verse>
				<verse number="30">А вы з Яго ў Хрысьце Ісусе, Які стаўся для нас мудрасьцю ад Бога, і праведнасьцю, і асьвячэньнем, і адкупленьнем,</verse>
				<verse number="31">каб было, як напісана: «Хто хваліцца, няхай у Госпадзе хваліцца».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">І я, прыйшоўшы да вас, браты, прыйшоў прапаведваць вам сьведчаньне Божае ня ўзвышаным словам ці мудрасьцю,</verse>
				<verse number="2">бо я судзіў ня ведаць у вас нічога, акрамя Ісуса Хрыста, і Таго, Які ўкрыжаваны.</verse>
				<verse number="3">І быў я ў вас у немачы, і ў страху, і ў вялікім трымценьні.</verse>
				<verse number="4">І слова маё, і пропаведзь мая былі не ў пераканаўчых словах чалавечае мудрасьці, але ў выяўленьні Духа і сілы,</verse>
				<verse number="5">каб вера ваша была ня ў мудрасьці чалавечай, але ў сіле Божай.</verse>
				<verse number="6">А мудрасьць мы гаворым сярод дасканалых, але мудрасьць ня гэтага веку і не князёў гэтага веку, што зьнішчаюцца,</verse>
				<verse number="7">але гаворым мудрасьць Божую, якая ў тайне, схаваную, якую прадвызначыў Бог перад вякамі на славу нашую,</verse>
				<verse number="8">якое ніхто з князёў веку гэтага не зразумеў, бо калі б зразумелі, дык не ўкрыжавалі б Госпада славы.</verse>
				<verse number="9">Але як напісана: «Вока ня бачыла, і вуха ня чула, і не ўзыходзіла на сэрца чалавека тое, што Бог прыгатаваў тым, якія любяць Яго».</verse>
				<verse number="10">А нам Бог адкрыў праз Духа Свайго, бо Дух усё дасьледуе, і глыбіні Божыя.</verse>
				<verse number="11">Бо хто з людзей ведае, што ў чалавеку, акрамя духа чалавечага, які ў ім? Гэтак і таго, што ў Бога, ніхто ня ведае, акрамя Духа Божага.</verse>
				<verse number="12">А мы атрымалі ня духа сьвету, але Духа, Які ад Бога, каб ведаць, што падаравана нам ад Бога.</verse>
				<verse number="13">І гэта мы гаворым ня словамі, якімі навучыла мудрасьць чалавечая, але якіх навучыў Дух Сьвяты, параўноўваючы духоўнае з духоўным.</verse>
				<verse number="14">А душэўны чалавек ня прыймае таго, што ад Духа Божага, бо гэта глупства для яго, і ня можа зразумець, бо пра гэта судзіцца духоўна.</verse>
				<verse number="15">А духоўны судзіць усё, сам жа ён нікім ня судзіцца.</verse>
				<verse number="16">Бо хто зразумеў розум Госпада, што будзе [нешта] даводзіць Яму? А мы маем розум Хрыстовы.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">І я ня мог гаварыць вам, браты, як духоўным, але як цялесным, як немаўлятам у Хрысьце.</verse>
				<verse number="2">Я паіў вас малаком, а не [карміў] ежай, бо вы былі яшчэ нямоглыя, дый цяпер яшчэ нямоглыя.</verse>
				<verse number="3">Бо вы яшчэ цялесныя. Бо калі між вамі зайздрасьць, сваркі і нязгода, дык ці не цялесныя вы і ці не па-чалавечаму ходзіце?</verse>
				<verse number="4">Бо калі адзін кажа: «Я — Паўлавы», а другі: «Я — Апалёсавы», ці не цялесныя вы?</verse>
				<verse number="5">Хто Павал? Хто Апалёс? Яны толькі служыцелі, праз якіх вы паверылі, і кожны такі, як даў Госпад.</verse>
				<verse number="6">Я пасадзіў, Апалёс паліваў, але расьціў Бог.</verse>
				<verse number="7">Так што ані той, які садзіў, ані той, які паліваў, ня ёсьць некім, але Той, Які дае расьці, — Бог.</verse>
				<verse number="8">А хто садзіць і хто палівае, ёсьць адно, і кожны атрымае сваю нагароду паводле сваёй працы.</verse>
				<verse number="9">Бо мы — супрацоўнікі Божыя, а вы — Божая ніва, Божая пабудова.</verse>
				<verse number="10">Я, паводле дадзенай мне ласкі Божай, як мудры будаўнічы, залажыў падмурак, а другі будуе [на ім]. Кожны няхай глядзіць, як будуе.</verse>
				<verse number="11">Бо ніхто ня можа залажыць іншага падмурку, апрача пастаўленага, які ёсьць Ісус Хрыстос.</verse>
				<verse number="12">А калі хто будуе на гэтым падмурку з золата, срэбра, каштоўных камянёў, дрэва, сена, саломы, —</verse>
				<verse number="13">работа кожнага выявіцца; бо дзень пакажа, таму што ў вагні адкрываецца, і агонь выспрабуе работу кожнага, якая яна ёсьць.</verse>
				<verse number="14">Калі чыя работа, якую ён будаваў, застанецца, той атрымае нагароду.</verse>
				<verse number="15">Калі чыя работа згарыць, той згубіць яе, сам жа будзе збаўлены, але так, як праз вагонь.</verse>
				<verse number="16">Ці вы ня ведаеце, што вы — бажніца Божая, і Дух Божы жыве ў вас?</verse>
				<verse number="17">Калі хто зьнішчыць бажніцу Божую, таго зьнішчыць Бог, бо бажніца Божая сьвятая, а гэтая [бажніца] — вы.</verse>
				<verse number="18">Ніхто няхай ня зводзіць сам сябе. Калі хто з вас думае быць мудрым у гэтым веку, няхай будзе дурным, каб быць мудрым.</verse>
				<verse number="19">Бо мудрасьць сьвету гэтага ёсьць глупства перад Богам, бо напісана: «Ён ловіць мудрых у падступнасьці іхняй».</verse>
				<verse number="20">І зноў: «Госпад ведае думкі мудрых, што яны марныя».</verse>
				<verse number="21">Так што ніхто няхай ня хваліцца між людзей, бо ўсё вашае:</verse>
				<verse number="22">ці Павал, ці Апалёс, ці Кіфа, ці сьвет, ці жыцьцё, ці сьмерць, ці цяперашняе, ці будучае, — усё вашае;</verse>
				<verse number="23">вы ж — Хрыстовыя, а Хрыстос — Божы.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">Гэтак няхай лічаць нас людзі за паслугачоў Хрыстовых і за аканомаў тайнаў Божых.</verse>
				<verse number="2">Ад аканомаў жа, урэшце, вымагаецца, каб кожны быў знойдзены верным.</verse>
				<verse number="3">Для мяне малая [рэч], як судзіце пра мяне вы ці іншыя людзі; але я і сам не суджу сябе.</verse>
				<verse number="4">Бо хоць нічога ня ведаю за сабою, але ў гэтым я не апраўданы. Госпад — Той, Які судзіць мяне.</verse>
				<verse number="5">Так што не судзіце перад часам, пакуль ня прыйдзе Госпад, Які і асьветліць схаванае ў цемры, і выявіць намеры сэрцаў; і тады кожнаму будзе пахвала ад Бога.</verse>
				<verse number="6">А гэтае, браты, аднёс я да сябе і Апалёса дзеля вас, каб вы ад нас навучыліся ня думаць больш за тое, што напісана, каб не ганарыліся адзін перад адным.</verse>
				<verse number="7">Бо хто адзначае цябе? Што ты маеш, чаго не атрымаў? А калі атрымаў, нашто хвалішся, як быццам не атрымаў?</verse>
				<verse number="8">Вы ўжо насыціліся, ужо сталіся багатымі, бяз нас валадарыце. І калі б вы так валадарылі, каб і нам з вамі валадарыць!</verse>
				<verse number="9">Бо я думаю, што Бог нас, апосталаў, паставіў за апошніх, быццам на сьмерць асуджаных, бо мы сталіся відовішчам для сьвету, для анёлаў і для людзей.</verse>
				<verse number="10">Мы дурныя дзеля Хрыста, а вы мудрыя ў Хрысьце; мы — слабыя, а вы — дужыя; вы — слаўныя, а мы — без пашаны.</verse>
				<verse number="11">Да цяперашняе гадзіны мы галодныя, і сасмаглыя, і голыя, і б’юць нас, і туляемся,</verse>
				<verse number="12">і працуем, робячы сваімі рукамі. Зьневажаныя, мы дабраслаўляем; перасьледаваныя, мы церпім;</verse>
				<verse number="13">абражаюць нас, мы молімся; мы сталіся, як адкіды гэтага сьвету, як сьмецьце для ўсіх да цяпер.</verse>
				<verse number="14">Не каб пасароміць вас, пішу гэтае, але як улюбёных дзяцей маіх настаўляю.</verse>
				<verse number="15">Бо хаця вы маеце дзесяць тысячаў выхавацеляў у Хрысьце, але ня шмат бацькоў, бо я нарадзіў вас у Хрысьце Ісусе праз Эвангельле.</verse>
				<verse number="16">Дык малю вас: будзьце маімі пераймальнікамі.</verse>
				<verse number="17">Дзеля гэтага я паслаў да вас Цімафея, які ёсьць дзіця маё ўлюбёнае і вернае ў Госпадзе, які нагадае вам шляхі мае ў Хрысьце, як я паўсюль у-ва ўсякай царкве навучаю.</verse>
				<verse number="18">А як я не прыходжу да вас, некаторыя ўзганарыліся,</verse>
				<verse number="19">але я хутка прыйду да вас, калі Госпад захоча, і даведаюся ня словы ганарліўцаў, а сілу,</verse>
				<verse number="20">бо Валадарства Божае ня ў слове, але ў сіле.</verse>
				<verse number="21">Што хочаце? [Каб я] з кіем прыйшоў да вас ці з любоўю і духам ціхасьці?</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">Паўсюль чуваць, што ў вас распуста, і такая распуста, пра якую ня кажуць у паганаў, што [нехта] мае жонку свайго бацькі.</verse>
				<verse number="2">І вы ўзганарыліся, і ня плачаце шмат, каб узяты быў спасярод вас той, хто зрабіў гэткую рэч?</verse>
				<verse number="3">Бо я, адсутны целам, але прысутны духам, ужо прысудзіў, як прысутны, таго, хто гэткае зрабіў,</verse>
				<verse number="4">сабраўшыся разам у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста і з духам маім, сілаю Госпада нашага Ісуса Хрыста,</verse>
				<verse number="5">аддаць такога шатану на зьнішчэньне цела, каб дух быў збаўлены ў дзень Госпада Ісуса.</verse>
				<verse number="6">Няма добрай пахвалы вашай. Хіба вы ня ведаеце, што малая кісьля ўсё цеста квасіць?</verse>
				<verse number="7">Дык ачысьціце старую кісьлю, каб быць вам новым цестам, бо вы прэсныя, бо Пасха наша, Хрыстос, заколены за нас.</verse>
				<verse number="8">Так што будзем сьвяткаваць не са старою кісьляю, ня з кісьляй ліхоты і зласьлівасьці, але з праснакамі шчырасьці і праўды.</verse>
				<verse number="9">Я пісаў вам у пасланьні ня мець справы з распусьнікамі.</verse>
				<verse number="10">І не наогул з распусьнікамі гэтага сьвету, ці хціўцамі, ці рабаўнікамі, ці ідалапаклоньнікамі, бо вам трэба было хіба выйсьці з гэтага сьвету,</verse>
				<verse number="11">але я пісаў вам цяпер ня мець справы з тым, хто, называючыся братам, ці распусьнік, ці хцівец, ці ідалапаклоньнік, ці абмоўнік, ці п’яніца, ці рабаўнік; з гэтакім і ня есьці разам!</verse>
				<verse number="12">Бо што мне судзіць тых, якія звонку? Ці ня тых, якія пасярод, судзіце вы?</verse>
				<verse number="13">А тых, якія звонку, будзе судзіць Бог. Дык выкіньце злыдня спасярод вас.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="6">
				<verse number="1">Як адважваецца хто з вас, маючы справу з другім, судзіцца перад няправеднымі, а не перад сьвятымі?</verse>
				<verse number="2">Ці вы ня ведаеце, што сьвятыя будуць судзіць сьвет? А калі вамі будзе суджаны сьвет, няўжо вы ня вартыя судзіць рэчы малыя?</verse>
				<verse number="3">Ці вы ня ведаеце, што мы будзем судзіць анёлаў, ня толькі [справы] жыцьцёвыя?</verse>
				<verse number="4">Дык вы, калі маеце судзіцца адносна [справаў] жыцьцёвых, стаўляйце [судзьдзямі] тых, хто пагарджаны ў царкве.</verse>
				<verse number="5">На сорам вам кажу: няўжо няма між вамі ніводнага мудрага, які можа рассудзіць між братамі сваімі?</verse>
				<verse number="6">Але брат з братам судзіцца, і гэта перад бязьвернымі.</verse>
				<verse number="7">Дык тое ўжо вялікі ўпадак для вас, што вы маеце суды між сабою. Чаму вам ня лепш быць пакрыўджанымі? Чаму вам ня лепш мець шкоду?</verse>
				<verse number="8">Але вы самі крыўдзіце і абдзіраеце, і гэта братоў!</verse>
				<verse number="9">Або вы ня ведаеце, што няправедныя Валадарства Божага ня возьмуць у спадчыну? Не падманвайце сябе: ані распусьнікі, ані ідалапаклоньнікі, ані чужаложнікі, ані збачэнцы, ані мужаложнікі,</verse>
				<verse number="10">ані злодзеі, ані хціўцы, ані п’яніцы, ані абмоўнікі, ані рабаўнікі ня возьмуць у спадчыну Валадарства Божага.</verse>
				<verse number="11">І гэткімі былі некаторыя, але вы абмытыя, але вы асьвячоныя, але вы апраўданыя ў імя Госпада нашага Ісуса Хрыста і ў Духу Бога нашага.</verse>
				<verse number="12">Усё мне можна, але ня ўсё карысна; усё мне можна, але нішто ня будзе валодаць мною.</verse>
				<verse number="13">Ежа для жывата, і жывот для ежы; але Бог зьнішчыць і тое, і другое. Цела ж не для распусты, але для Госпада, і Госпад — для цела.</verse>
				<verse number="14">А Бог і Госпада ўваскрасіў, і нас уваскрасіць сілаю Сваёю.</verse>
				<verse number="15">Хіба вы ня ведаеце, што целы вашыя ёсьць члены Хрыстовыя? Дык ці ж, узяўшы члены Хрыста, зраблю іх членамі распусьніцы? Няхай ня станецца!</verse>
				<verse number="16">Або вы ня ведаеце, што той, хто злучаецца з распусьніцаю, ёсьць адно цела [з ёю]? Бо сказана: “Будуць двое адным целам”.</verse>
				<verse number="17">А хто злучаецца з Госпадам, ёсьць адзін дух [з Ім].</verse>
				<verse number="18">Уцякайце ад распусты. Усякі грэх, які робіць чалавек, ёсьць звонку цела, а распусьнік грашыць супраць уласнага цела.</verse>
				<verse number="19">Або вы ня ведаеце, што цела вашае ёсьць бажніца Духа Сьвятога, Які ў вас, Якога вы маеце ад Бога, і што вы не свае?</verse>
				<verse number="20">Бо вы купленыя дарагою цаною. Таму слаўце Бога ў целе вашым і ў духу вашым, якія ёсьць Божыя.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="7">
				<verse number="1">А адносна таго, пра што вы пісалі да мяне, дык добра чалавеку не дакранацца да жанчыны,</verse>
				<verse number="2">але, з увагі на распусту, кожны няхай мае сваю жонку, і кожная няхай мае свайго мужа.</verse>
				<verse number="3">Муж няхай аддае жонцы належную зычлівасьць; падобна і жонка мужу.</verse>
				<verse number="4">Жонка не валодае сваім целам, але муж; падобна і муж не валодае сваім целам, але жонка.</verse>
				<verse number="5">Не ўхіляйцеся адзін ад аднаго, хіба па згодзе, на час, каб быць свабоднымі для посту і малітвы, і зноў у гэтым будзьце разам, каб не спакушаў вас шатан праз няўстрыманасьць вашую.</verse>
				<verse number="6">А кажу гэтае як дазвол, а не як загад.</verse>
				<verse number="7">Бо хачу, каб усе людзі былі, як і я, але кожны мае свой дар ад Бога, адзін так, другі гэтак.</verse>
				<verse number="8">А нежанатым і ўдовам кажу: добра ім, калі застануцца, як я;</verse>
				<verse number="9">а калі не ўстрымаюцца, няхай жэняцца, бо лепш ажаніцца, чым распаляцца.</verse>
				<verse number="10">Тым жа, што пажаніліся, ня я загадваю, але Госпад: жонцы — не разлучацца з мужам,</verse>
				<verse number="11">а калі разлучыцца, няхай застаецца бяз мужа ці няхай пагодзіцца з мужам; і мужу — не пакідаць жонкі.</verse>
				<verse number="12">А іншым кажу я, ня Госпад: калі нейкі брат мае жонку бязьверную, і яна згаджаецца жыць з ім, няхай ён не пакідае яе;</verse>
				<verse number="13">і жонка, якая мае мужа бязьвернага, і ён згаджаецца жыць з ёю, няхай не пакідае яго.</verse>
				<verse number="14">Бо муж бязьверны асьвячаецца ў жонцы, і жонка бязьверная асьвячаецца ў мужу; бо інакш дзеці вашыя былі б нячыстыя, а цяпер яны — сьвятыя.</verse>
				<verse number="15">А калі бязьверны разлучаецца, няхай разлучаецца; брат ці сястра ў гэтакіх [выпадках] не прыняволеныя, бо да супакою паклікаў нас Бог.</verse>
				<verse number="16">Бо з чаго ты ведаеш, жонка, ці ня збавіш мужа? Або ты, муж, з чаго ведаеш, ці ня збавіш жонку?</verse>
				<verse number="17">Толькі кожны няхай ходзіць так, як Бог яму надзяліў, і кожны, як Госпад паклікаў. І гэтак я загадваю ва ўсіх цэрквах.</verse>
				<verse number="18">Пакліканы хто абрэзаным? Няхай не хаваецца. Пакліканы хто ў неабразаньні? Няхай не абрэзваецца.</verse>
				<verse number="19">Абразаньне ёсьць нішто, і неабразаньне ёсьць нішто, але [важнае] захоўваньне прыказаньняў Божых.</verse>
				<verse number="20">Кожны няхай застаецца ў тым пакліканьні, у якім пакліканы.</verse>
				<verse number="21">Слугою ты пакліканы? Не табе клапаціцца, але, калі можаш стацца вольным, лепш скарыстайся.</verse>
				<verse number="22">Бо слуга, пакліканы ў Госпадзе, ёсьць вызваленец Госпадавы; падобна і той, хто пакліканы вольным, ёсьць слуга Хрыстовы.</verse>
				<verse number="23">Вы куплены дарагою цаною; не рабіцеся слугамі людзей.</verse>
				<verse number="24">Кожны ў якім [стане] пакліканы, браты, у такім няхай застаецца перад Богам.</verse>
				<verse number="25">Адносна дзявоцтва я ня маю загаду ад Госпада, але даю параду, як той, над кім зьлітаваўся Госпад, каб быць яму верным.</verse>
				<verse number="26">Дык лічу за добрае дзеля цяперашняе патрэбы, што добра чалавеку гэтак быць.</verse>
				<verse number="27">Ты злучаны з жонкаю? Не шукай разводу. Ты вольны ад жонкі? Не шукай жонкі.</verse>
				<verse number="28">А калі і ажэнішся, не зграшыш; і калі дзяўчына пойдзе замуж, не зграшыць. Гэткія будуць мець прыгнёт у целе, а я вас шкадую.</verse>
				<verse number="29">Але кажу вам, браты: час ужо наблізіўся; таму тыя, што маюць жонак, павінны быць як ня маюць;</verse>
				<verse number="30">і тыя, што плачуць, як ня плачуць; і тыя, што радуюцца, як ня радуюцца; і тыя, што купляюць, як не набываюць;</verse>
				<verse number="31">і тыя, што карыстаюцца гэтым сьветам, як не карыстаюцца; бо праходзіць кшталт гэтага сьвету.</verse>
				<verse number="32">А я хачу, каб вы былі бяз клопату. Нежанаты клапоціцца пра тое, што Госпада, як дагадзіць Госпаду,</verse>
				<verse number="33">а жанаты клапоціцца пра тое, што сьвету, як дагадзіць жонцы.</verse>
				<verse number="34">Ёсьць розьніца між жонкай і дзяўчынай: незамужняя клапоціцца пра тое, што Госпада, як дагадзіць Госпаду, каб быць сьвятою і целам, і духам; а замужняя клапоціцца пра тое, што сьвету, як дагадзіць мужу.</verse>
				<verse number="35">А гэта кажу дзеля вашай жа карысьці, не каб накінуць на вас пятлю, але каб вы паважна і адпаведна [стаялі пры] Госпадзе без перашкодаў.</verse>
				<verse number="36">А калі нехта лічыць за непрыстойнае для свае дзяўчыны, каб яна, перацьвіўшы, так і засталася, няхай робіць, як хоча; [гэтым] не зграшыць, няхай жэняцца.</verse>
				<verse number="37">А хто стаў у сэрцы непарушна і, ня маючы патрэбы, але ўладу маючы над воляй сваёй, судзіў гэтак у сэрцы сваім, каб захаваць сваё дзявоцтва, той добра робіць.</verse>
				<verse number="38">Так што хто аддае замуж, добра робіць; а хто не аддае, лепш робіць.</verse>
				<verse number="39">Жонка зьвязана законам да таго часу, пакуль жыве ейны муж; а калі муж ейны памрэ, яна вольная выйсьці замуж за каго хоча, толькі ў Госпадзе.</verse>
				<verse number="40">Але яна шчасьлівейшая, калі застанецца так, паводле маёй парады; а я думаю, што і я маю Духа Божага.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="8">
				<verse number="1">Адносна ахвяраў ідалам мы ведаем, бо маем усякае веданьне. Але веданьне робіць ганарыстым, а любоў будуе.</verse>
				<verse number="2">А калі хто думае, што ён нешта ведае, той яшчэ нічога не разумее, як трэба разумець.</verse>
				<verse number="3">А калі хто любіць Бога, той мае разуменьне ад Яго.</verse>
				<verse number="4">Дык адносна ежы, ахвяраванай ідалам, мы ведаем, што ідал у сьвеце — нішто, і што няма іншага Бога, акрамя Аднаго.</verse>
				<verse number="5">Бо хаця і ёсьць гэтак званыя богі, ці ў небе, ці на зямлі, бо ёсьць шмат багоў і шмат гаспадароў,</verse>
				<verse number="6">але ў нас адзін Бог Айцец, з Якога ўсё, і мы для Яго; і адзін Госпад Ісус Хрыстос, праз Якога ўсё, і мы праз Яго.</verse>
				<verse number="7">Але не ў-ва ўсіх такое веданьне; некаторыя і дагэтуль з сумленьнем, [якое прызнае] ідалаў, і ядуць [ахвяраванае ідалам] як ахвяры ідалам, і слабое сумленьне іхняе апаганьваецца.</verse>
				<verse number="8">А ежа не набліжае нас да Бога, бо ані калі ямо, не набываем, ані калі не ямо, не губляем.</verse>
				<verse number="9">Але глядзіце, каб вашая ўлада ня сталася спатыкненьнем для нядужых.</verse>
				<verse number="10">Бо калі хто ўбачыць, што ты, які маеш веданьне, узьлягаеш у паганскай бажніцы, ці сумленьне яго, як слабога, не збудуецца, каб есьці ахвяры ідалам?</verse>
				<verse number="11">І праз тваё веданьне загіне нядужы брат, за якога памёр Хрыстос.</verse>
				<verse number="12">А гэтак грэшачы супраць братоў і б’ючы па слабым сумленьні іхнім, вы грашыцё супраць Хрыста.</verse>
				<verse number="13">Дзеля гэтага, калі ежа горшыць брата майго, ня буду есьці мяса давеку, каб ня горшыць брата майго.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="9">
				<verse number="1">Ці я не апостал? Ці я ня вольны? Ці я ня бачыў Ісуса Хрыста, Госпада нашага? Ці вы — не мая справа ў Госпадзе?</verse>
				<verse number="2">Калі для другіх я не апостал, але не для вас; бо пячатка майго апостальства — гэта вы ў Госпадзе.</verse>
				<verse number="3">Вось такая мая абарона перад тымі, якія судзяць мяне.</verse>
				<verse number="4">Ці мы ня маем улады есьці і піць?</verse>
				<verse number="5">Ці ня маем улады хадзіць з сястрою жонкаю, як і пазасталыя апосталы, і браты Госпадавы, і Кіфа?</verse>
				<verse number="6">Ці адзін я і Барнаба ня маем улады не працаваць?</verse>
				<verse number="7">Хто калі служыць у войску на свой кошт? Хто садзіць вінаград і ня есьць пладоў яго? Ці хто пасе статак і ня есьць малака ад статку?</verse>
				<verse number="8">Ці толькі па-чалавечаму я гэтае гавару? Ці ня кажа гэтае самае і Закон?</verse>
				<verse number="9">Бо ў Законе Майсея напісана: «Не завязвай пысы валу, які малоціць». Ці пра валоў клапоціцца Бог?</verse>
				<verse number="10">Ці дзеля нас наогул гаворыць? Бо дзеля нас напісана, што той, хто арэ, павінен араць з надзеяй, і той, хто малоціць, [малаціць] з надзеяй атрымаць тое, на што спадзяецца.</verse>
				<verse number="11">Калі мы пасеялі ў вас духоўнае, ці вялікая рэч, калі пажнем у вас цялеснае?</verse>
				<verse number="12">Калі другія атрымліваюць уладу над вамі, ці ня больш мы? Але мы не скарысталі з гэтае ўлады, але ўсё вытрымліваем, каб не ўчыніць якое перашкоды Эвангельлю Хрыстоваму.</verse>
				<verse number="13">Ці вы ня ведаеце, што тыя, якія пры сьвятым працуюць, ядуць са сьвятыні? Што тыя, якія паслугуюць пры ахвярніку, бяруць частку ад ахвярніка?</verse>
				<verse number="14">Гэтак і Госпад загадаў тым, якія абвяшчаюць Эвангельле, жыць ад Эвангельля.</verse>
				<verse number="15">Але я нічым з гэтага не скарыстаўся; напісаў жа гэтае не дзеля таго, каб гэтак было для мяне, бо для мяне лепш памерці, чым каб хто прынізіў пахвалу маю.</verse>
				<verse number="16">Бо, калі я абвяшчаю Эвангельле, няма мне чым хваліцца, бо абавязак ляжыць на мне, і гора мне, калі я не абвяшчаю Эвангельля.</verse>
				<verse number="17">Бо калі я раблю гэтае сваёй ахвотай, маю нагароду, а калі супраць волі, [выконваю] даверанае гаспадараваньне.</verse>
				<verse number="18">Дык якая мая нагарода? Што, дабравесьцячы, бяз платы выкладаю Эвангельле Хрыстовае, не карыстаючыся маёю ўладаю ў Эвангельлі.</verse>
				<verse number="19">Бо, будучы вольным ад усіх, я паняволіў сябе ўсім, каб многіх здабыць.</verse>
				<verse number="20">І я стаўся для Юдэяў, як Юдэй, каб здабыць Юдэяў; для тых, якія пад Законам, — як той, што пад Законам, каб здабыць тых, якія пад Законам;</verse>
				<verse number="21">для тых, якія без Закону, — як без Закону, ня будучы без Закону перад Богам, але пад законам Хрыста, каб здабыць тых, якія без Закону;</verse>
				<verse number="22">я стаўся для тых, якія слабыя, як слабы, каб здабыць тых, якія слабыя. Для ўсіх я стаўся ўсім, каб хоць некага збавіць.</verse>
				<verse number="23">А гэта я раблю дзеля Эвангельля, каб стацца ўдзельнікам яго.</verse>
				<verse number="24">Ці вы ня ведаеце, што тыя, якія бягуць на стадыёне, бягуць усе, але адзін атрымлівае ўзнагароду? Дык бяжыце, каб атрымаць.</verse>
				<verse number="25">А кожны, хто змагаецца, устрымліваецца ад усяго: тыя, каб атрымаць вянок зьнішчальны, а мы — незьнішчальны.</verse>
				<verse number="26">Дык я бягу, не як на няпэўнае, змагаюся, не як паветра б’ючы,</verse>
				<verse number="27">але я вымучваю і няволю цела маё, каб, абвяшчаючы другім, самому ня стацца няздатным.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="10">
				<verse number="1">Не хачу, браты, каб вы ня ведалі, што бацькі нашыя ўсе былі пад воблакам, і ўсе прайшлі праз мора,</verse>
				<verse number="2">і ўсе ахрысьціліся ў Майсея ў воблаку і ў моры,</verse>
				<verse number="3">і ўсе елі тую самую духоўную ежу,</verse>
				<verse number="4">і ўсе пілі тое самае духоўнае пітво, бо пілі з духоўнае скалы, якая ішла за імі, а скала гэтая быў Хрыстос.</verse>
				<verse number="5">Але ня многіх з іх упадабаў Бог, бо яны палеглі ў пустыні.</verse>
				<verse number="6">А гэта сталася прыкладам для нас, каб мы ня мелі пажаданьня ліха, як пажадалі яны.</verse>
				<verse number="7">Ня будзьце таксама ідалапаклоньнікамі, як некаторыя з іх, як напісана: «Народ пасеў есьці і піць, і ўстаў гуляць».</verse>
				<verse number="8">Таксама ня будзем рабіць распусты, як некаторыя з іх распуставалі, і ў адзін дзень загінула дваццаць тры тысячы.</verse>
				<verse number="9">Таксама ня будзем спакушаць Хрыста, як некаторыя з іх спакушалі і загінулі ад зьмеяў.</verse>
				<verse number="10">Таксама не наракайце, як некаторыя з іх наракалі і загінулі ад нішчыцеля.</verse>
				<verse number="11">А ўсё гэтае здарылася з імі ў прыклад і напісана дзеля напамінаньня нам, на якіх канец вякоў прыйшоў.</verse>
				<verse number="12">Так што, хто думае, што стаіць, няхай сьцеражэцца, каб ня ўпасьці.</verse>
				<verse number="13">Вас наведала спакуса ня іншая, як чалавечая. Але верны Бог, Які не пакіне вас быць спакушанымі больш, чым вы можаце, але са спакусай зробіць і выхад, каб вы маглі перанесьці.</verse>
				<verse number="14">Таму, улюбёныя мае, уцякайце ад ідалапаклонства.</verse>
				<verse number="15">Кажу, як да мудрых; судзіце самі, што кажу.</verse>
				<verse number="16">Келіх дабраслаўленьня, які дабраслаўляем, ці ня ёсьць супольнасьць Крыві Хрыстовае? Хлеб, які ламаем, ці ня ёсьць супольнасьць Цела Хрыстовага?</verse>
				<verse number="17">Як адзін хлеб, так і адно цела мы, многія, бо ўсе мы атрымліваем адзін хлеб.</verse>
				<verse number="18">Паглядзіце на Ізраіль паводле цела: ці тыя, якія ядуць ахвяраванае, ня ёсьць супольнікамі ахвярніка?</verse>
				<verse number="19">Дык што я кажу? Ці ідал ёсьць нечым? Ці ахвяра ідалам нечым ёсьць?</verse>
				<verse number="20">Але тое, што заколваюць пагане, для дэманаў заколваюць, а не для Бога. А я не хачу, каб вы сталіся супольнікамі дэманаў.</verse>
				<verse number="21">Ня можаце піць келіх Госпада і келіх дэманаў; ня можаце ўдзельнічаць у стале Госпада і стале дэманаў.</verse>
				<verse number="22">Ці будзем раздражняць Госпада? Ці мы дужэйшыя за Яго?</verse>
				<verse number="23">Усё мне можна, але ня ўсё карысна; усё мне можна, але ня ўсё будуе.</verse>
				<verse number="24">Ніхто няхай не шукае свайго, але кожны таго, што для іншага.</verse>
				<verse number="25">Усё, што продаецца на рэзьніцы, ешце, не дасьледуючы дзеля сумленьня,</verse>
				<verse number="26">бо Госпадава зямля і што напаўняе яе.</verse>
				<verse number="27">А калі хто з бязьверных пакліча вас, і вы захочаце пайсьці, ешце ўсё, што дадуць, нічога не дасьледуючы дзеля сумленьня.</verse>
				<verse number="28">А калі хто скажа вам: «Гэта ахвяра ідалам», — ня ешце дзеля таго, хто паведаміў, і дзеля сумленьня, бо Госпадава зямля і што напаўняе яе.</verse>
				<verse number="29">А пра сумленьне кажу не тваё, але іншага; бо дзеля чаго мая свабода мае быць суджана чужым сумленьнем?</verse>
				<verse number="30">Калі я ў ласцы атрымліваю, навошта блюзьніць на мяне за тое, за што я дзякую?</verse>
				<verse number="31">Дык ці ясьцё, ці п’іцё, ці нешта робіце, усё рабіце на славу Божую.</verse>
				<verse number="32">Ня станьцеся спатыкненьнем ані для Юдэяў, ані для Грэкаў, ані для царквы Божай,</verse>
				<verse number="33">як і я дагаджаю ўсім у-ва ўсім, шукаючы не для сябе карысьці, але для многіх, каб яны былі збаўленыя.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="11">
				<verse number="1">Станьцеся пераймальнікамі маімі, як і я — Хрыста.</verse>
				<verse number="2">Хвалю вас, браты, што вы ўсё маё памятаеце і трымаецеся традыцыі так, як я перадаў вам.</verse>
				<verse number="3">Хачу, каб вы ведалі, што ўсякаму мужу галава Хрыстос, а галава жонцы — муж, а галава Хрысту — Бог.</verse>
				<verse number="4">Усякі муж, які моліцца або прарочыць з накрытаю галавою, сароміць сваю галаву.</verse>
				<verse number="5">А ўсякая жанчына, якая моліцца або прарочыць з ненакрытаю галавою, сароміць сваю галаву, бо гэта тое самае, быццам яна паголеная.</verse>
				<verse number="6">Бо, калі жанчына не накрывае галавы, няхай стрыжэцца; а калі жанчыне сорамна стрыгчыся ці галіцца, няхай накрывае галаву.</verse>
				<verse number="7">Бо муж не павінен накрываць галаву, бо ён — вобраз і слава Бога; а жонка ёсьць слава мужа.</verse>
				<verse number="8">Бо ня муж ад жонкі, але жонка ад мужа.</verse>
				<verse number="9">І ня муж створаны праз жонку, але жонка праз мужа.</verse>
				<verse number="10">Дзеля гэтага жонка павінна мець на галаве [знак] улады дзеля анёлаў.</verse>
				<verse number="11">Зрэшты, ані муж бяз жонкі, ані жонка бяз мужа, у Госпадзе.</verse>
				<verse number="12">Бо як жонка ад мужа, так і муж праз жонку, а ўсе — ад Бога.</verse>
				<verse number="13">Судзіце самі ў сабе, ці належыць жанчыне з ненакрытай галавою маліцца Богу?</verse>
				<verse number="14">Ці сама прырода ня вучыць вас, што калі мужчына расьціць валасы, гэта ганьба для яго,</verse>
				<verse number="15">а калі жанчына расьціць валасы, гэта слава для яе, бо валасы дадзеныя ёй замест адзеньня.</verse>
				<verse number="16">А калі хто думае спрачацца, мы ня маем гэткага звычаю, ані цэрквы Божыя.</verse>
				<verse number="17">А загадваючы гэтае, не хвалю вас, бо вы зыходзіцеся не на лепшае, але на горшае.</verse>
				<verse number="18">Бо, па-першае, чую, што калі вы зыходзіцеся ў царкве, між вамі ёсьць падзел, і я часткова веру,</verse>
				<verse number="19">бо мусяць быць між вамі і герэзіі, каб вартыя выявіліся між вамі.</verse>
				<verse number="20">Далей, калі вы зыходзіцеся разам, няма [ў вас] спажываньня вячэры Госпадавай,</verse>
				<verse number="21">бо кожны сьпяшаецца зьесьці ўласную вячэру, і адзін [застаецца] галодным, а другі ўпіваецца.</verse>
				<verse number="22">Хіба вы дамоў ня маеце, каб есьці і піць? Або пагарджаеце царквою Божаю і сароміце тых, якія ня маюць? Што скажу вам? Ці пахвалю вас за гэтае? Не пахвалю.</verse>
				<verse number="23">Бо я ад Госпада прыняў і тое вам перадаў, што Госпад Ісус у тую ноч, калі быў выдадзены, узяў хлеб</verse>
				<verse number="24">і, падзякаваўшы, паламаў і сказаў: «Вазьміце, ешце, гэта ёсьць Цела Маё, якое за вас ломіцца. Рабіце гэта на ўспамін пра Мяне».</verse>
				<verse number="25">Таксама і келіх пасьля вячэры, кажучы: «Гэты келіх ёсьць Новы Запавет у Крыві Маёй. Гэта рабіце, калі будзеце піць, на ўспамін пра Мяне».</verse>
				<verse number="26">Бо кожны раз, калі вы ясьцё хлеб гэты і п’іцё келіх гэты, сьмерць Госпада абвяшчаеце, аж пакуль Ён прыйдзе.</verse>
				<verse number="27">Так што хто есьць хлеб гэты ці п’е келіх Госпадавы нягодна, вінны будзе Цела і Крыві Госпадавай.</verse>
				<verse number="28">Няхай жа выпрабоўвае сябе чалавек і гэтак няхай есьць з хлеба гэтага і п’е з келіха гэтага.</verse>
				<verse number="29">Бо хто есьць і п’е нягодна, той есьць і п’е прысуд сабе, не зважаючы на Цела Госпадава.</verse>
				<verse number="30">Дзеля гэтага сярод вас шмат слабых і хворых, і даволі памірае.</verse>
				<verse number="31">Бо калі мы зважаем на саміх сябе, ня будзем суджанымі.</verse>
				<verse number="32">А калі мы суджаныя, Госпад карае нас, каб не былі мы асуджаныя разам са сьветам.</verse>
				<verse number="33">Так што, браты мае, зыходзячыся на вячэру, адзін на аднаго чакайце.</verse>
				<verse number="34">А калі хто галодны, няхай есьць дома, каб зьбірацца вам не на асуджэньне. А пра ўсё пазасталае загадаю, калі прыйду.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="12">
				<verse number="1">Адносна ж духоўных [дароў], браты, не хачу, каб вы ня ведалі.</verse>
				<verse number="2">Вы ведаеце, што, калі былі вы паганамі, да ідалаў безгалосых скіроўваліся, быццам вялі вас.</verse>
				<verse number="3">Дзеля гэтага паведамляю вам, што ніхто, хто гаворыць у Духу Божым, ня скажа праклёну на Ісуса; і ніхто ня можа назваць Ісуса Госпадам, як толькі ў Духу Сьвятым.</verse>
				<verse number="4">Ёсьць адрозьненьні ў дарах, але Дух той самы;</verse>
				<verse number="5">і ёсьць адрозьненьні ў служэньнях, але Госпад той самы;</verse>
				<verse number="6">і ёсьць адрозьненьні ў дзеяньнях, але Бог той самы, Які ўсё ў-ва ўсіх робіць.</verse>
				<verse number="7">А кожнаму даецца выяўленьне Духа дзеля карысьці.</verse>
				<verse number="8">Бо адному даецца праз Духа слова мудрасьці, а другому — слова веданьня праз таго самага Духа;</verse>
				<verse number="9">а іншаму — вера ў тым самым Духу; а другому — дары азрадаўляньня ў тым самым Духу;</verse>
				<verse number="10">іншаму — рабіць цуды, іншаму — прароцтва, іншаму — распазнаваньне духаў, іншаму — разнастайныя мовы, а іншаму — тлумачэньне моваў.</verse>
				<verse number="11">А ўсё гэтае робіць адзін і той самы Дух, надзяляючы кожнага асобна, як Ён хоча.</verse>
				<verse number="12">Бо як цела адно, але мае шмат членаў, і ўсе члены аднаго цела, хоць іх і шмат, ёсьць адно цела, гэтак і Хрыстос.</verse>
				<verse number="13">Бо мы ўсе адным Духам ахрышчаны ў адно цела, ці Юдэі, ці Грэкі, ці слугі, ці вольныя, і ўсе напоены адным Духам.</verse>
				<verse number="14">Бо і цела — гэта не адзін член, але шмат.</verse>
				<verse number="15">Калі скажа нага: «Як я не рука, я не ад цела», хіба дзеля гэтага яна не ад цела?</verse>
				<verse number="16">І калі скажа вуха: «Як я ня вока, я не ад цела», хіба дзеля гэтага яно не ад цела?</verse>
				<verse number="17">Калі ўсё цела — вока, дзе слых? Калі ўсё — слых, дзе нюх?</verse>
				<verse number="18">Але цяпер Бог разьмясьціў члены, кожны з іх асобна, у целе, як Сам хацеў.</verse>
				<verse number="19">А калі б усе былі адзін член, дзе цела?</verse>
				<verse number="20">Але цяпер членаў шмат, а цела адно.</verse>
				<verse number="21">Ня можа вока сказаць руцэ: «Я ня маю ў табе патрэбы», або таксама галава нагам: «Я ня маю ў вас патрэбы».</verse>
				<verse number="22">Але члены цела, якія лічацца слабейшымі, нашмат больш патрэбныя,</verse>
				<verse number="23">і тыя, якія нам падаюцца менш пачэснымі ў целе, атачаем асаблівай пашанай, і нашыя непрыстойныя [члены] маюць асаблівую павагу.</verse>
				<verse number="24">А нашыя паважаныя [члены] ня маюць [такой] патрэбы. Але Бог спалучыў цела, даўшы тым, якія маюць недахопы, асаблівую пашану,</verse>
				<verse number="25">каб не было падзелу ў целе, але члены адзін пра аднаго клапаціліся.</verse>
				<verse number="26">І калі церпіць адзін член, церпяць з ім усе члены; калі славіцца адзін член, радуюцца з ім усе члены.</verse>
				<verse number="27">Вы ж — Цела Хрыстовае, а паасобна — члены.</verse>
				<verse number="28">І адных Бог паставіў у царкве, па-першае, апосталамі, па-другое, прарокамі, па-трэцяе, настаўнікамі; пасьля — [тых, хто мае] сілы, пасьля — дары аздараўляньня, дапамаганьня, гаспадараваньня, разнастайныя мовы.</verse>
				<verse number="29">Ці ўсе апосталы? Ці ўсе прарокі? Ці ўсе настаўнікі? Ці ўсе сілы?</verse>
				<verse number="30">Ці ўсе маюць дары аздараўляньня? Ці ўсе гавораць мовамі? Ці ўсе тлумачаць?</verse>
				<verse number="31">Рупцеся пра дары большыя, і я пакажу вам шлях яшчэ лепшы.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="13">
				<verse number="1">Калі я гавару мовамі чалавечымі і анёльскімі, а любові ня маю, я — медзь, якая зьвініць, ці цымбалы, якія гудуць.</verse>
				<verse number="2">І калі я маю прароцтва, і ведаю ўсе тайны і ўсякае веданьне, і калі маю ўсю веру, каб і горы перастаўляць, а любові ня маю, я — нішто.</verse>
				<verse number="3">І калі я раздам усю маёмасьць маю, і аддам цела маё на спаленьне, а любові ня маю, няма мне ніякае карысьці.</verse>
				<verse number="4">Любоў доўга церпіць, робіць дабро; любоў не зайздросьціць; любоў не вывышаецца, не надзімаецца,</verse>
				<verse number="5">ня робіць непрыстойнага, не шукае свайго, ня гневаецца, ня думае ліхога,</verse>
				<verse number="6">ня радуецца з няправеднасьці, але цешыцца з праўды;</verse>
				<verse number="7">усё вытрымлівае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё трывае.</verse>
				<verse number="8">Любоў ніколі ня зьнікне, калі нават прароцтвы зьнікнуць, калі мовы змоўкнуць, калі веданьне зьнішчыцца.</verse>
				<verse number="9">Бо мы часткова ведаем і часткова прарочым;</verse>
				<verse number="10">а калі прыйдзе дасканалае, тады тое, што частковае, зьнікне.</verse>
				<verse number="11">Калі я быў немаўлём, як немаўлятка гаварыў, як немаўлятка думаў; а калі стаўся мужам, пакінуў тое, што немаўляці.</verse>
				<verse number="12">Бо цяпер мы бачым праз [мутнае] шкло, невыразна; а тады — абліччам да аблічча; цяпер я разумею часткова, а тады пазнаю [гэтаксама], як я сам пазнаны.</verse>
				<verse number="13">А цяпер застаюцца вера, надзея, любоў — гэтыя тры; але большая з іх — любоў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="14">
				<verse number="1">Імкніцеся да любові; і рупцеся пра [дары] духоўныя, асабліва пра тое, каб прарочыць.</verse>
				<verse number="2">Бо хто гаворыць [незнаёмай] моваю, той гаворыць ня людзям, але Богу; бо ніхто ня чуе, [як] ён тайны духам гаворыць.</verse>
				<verse number="3">А хто прарочыць, той гаворыць людзям на збудаваньне, і на заахвочваньне, і на пацяшэньне.</verse>
				<verse number="4">Хто гаворыць [незнаёмай] моваю, збудоўвае сябе; а хто прарочыць, царкву збудоўвае.</verse>
				<verse number="5">Хачу, каб вы ўсе гаварылі мовамі, але больш, каб вы прарочылі, бо той, хто прарочыць, большы за таго, хто гаворыць мовамі, хіба што ён будзе і тлумачыць, каб царква атрымала збудаваньне.</verse>
				<verse number="6">Цяпер, як я прыйду да вас, браты, гаворачы мовамі, якая вам карысьць, калі ня буду гаварыць да вас ці з адкрыцьцём, ці з веданьнем, ці з прароцтвам, ці з навучаньнем?</verse>
				<verse number="7">Падобна і бяздушныя [рэчы], якія голас даюць, ці жалейка, ці гусьлі, калі не даюць разьдзельнасьці гукаў, як даведацца, што граюць на жалейцы ці граюць на гусьлях?</verse>
				<verse number="8">І калі труба будзе даваць невыразны голас, хто пачне рыхтавацца да бітвы?</verse>
				<verse number="9">Гэтак і вы, калі языком не вымавіце выразнае слова, як зразумеюць, што вы гаворыце? Бо вы будзеце гаварыць на вецер.</verse>
				<verse number="10">Колькі, напрыклад, разнастайных моваў у сьвеце, і ніводнае бяз голасу.</verse>
				<verse number="11">Дык калі я ня ведаю значэньня мовы, буду чужынцам для таго, хто гаворыць, і той, хто гаворыць, [будзе] для мяне чужынец.</verse>
				<verse number="12">Гэтак і вы, калі рупіцеся пра [дары] духоўныя, шукайце, каб набываць іх дзеля збудаваньня царквы.</verse>
				<verse number="13">Дзеля гэтага той, хто гаворыць [незнаёмай] моваю, няхай моліцца, каб тлумачыць.</verse>
				<verse number="14">Бо, калі я малюся [незнаёмай] моваю, дух мой моліцца, а розум мой бяз плоду.</verse>
				<verse number="15">Дык што? Буду маліцца духам, буду маліцца і розумам; буду сьпяваць духам, буду сьпяваць і розумам.</verse>
				<verse number="16">Бо калі ты будзеш дабраслаўляць духам, як той, хто стаіць на месцы [чалавека] простага, скажа «Амэн» на тваю падзяку, бо ён ня ведае, што ты гаворыш.</verse>
				<verse number="17">Бо ты добра дзякуеш, але іншы не збудоўваецца.</verse>
				<verse number="18">Дзякую Богу майму, больш за ўсіх вас гаворачы мовамі,</verse>
				<verse number="19">але ў царкве хачу лепш сказаць пяць словаў розумам маім, каб і другіх навучыць, чым дзясяткі тысячаў словаў на [незнаёмай] мове.</verse>
				<verse number="20">Браты! Ня будзьце дзецьмі розумам; на благое будзьце немаўлятамі, а розумам будзьце дасканалымі.</verse>
				<verse number="21">У Законе напісана: «Іншымі мовамі і іншымі вуснамі буду гаварыць да народу гэтага, але і тады не паслухаюць Мяне, — кажа Госпад».</verse>
				<verse number="22">Так што мовы ёсьць на знак не для тых, якія вераць, але для бязьверных; а прароцтва не для бязьверных, але для тых, якія вераць.</verse>
				<verse number="23">Дык калі ўся царква зыйдзецца разам, і ўсе будуць гаварыць мовамі, а ўвойдуць да вас [людзі] простыя ці бязьверныя, ці ня скажуць яны, што вы вар’яцееце?</verse>
				<verse number="24">А калі ўсе прарочаць, і ўвойдзе нейкі чалавек бязьверны ці просты, дык усімі ён дакараны, усімі суджаны,</verse>
				<verse number="25">і гэтак таямніцы сэрца ягонага выяўляюцца, і ён, упаўшы на аблічча, паклоніцца Богу, паведамляючы: «Праўдзіва, з вамі Бог!»</verse>
				<verse number="26">Дык што, браты? Калі вы зыходзіцеся, кожны з вас мае псальм, мае навучаньне, мае [незнаёмую] мову, мае адкрыцьцё, мае тлумачэньне; усё няхай будзе на збудаваньне.</verse>
				<verse number="27">Калі хто гаворыць [незнаёмай] моваю, [гаварыце] па двое ці, найбольш, па трое, і па чарзе, і адзін няхай тлумачыць.</verse>
				<verse number="28">А калі няма тлумача, няхай маўчыць у царкве, а гаворыць сабе і Богу.</verse>
				<verse number="29">І прарокі няхай гавораць двое ці трое, а іншыя няхай разважаюць.</verse>
				<verse number="30">А калі іншаму з тых, якія сядзяць, [нешта] адкрыецца, першы няхай маўчыць.</verse>
				<verse number="31">Бо ўсе адзін за адным можаце прарочыць, каб усе былі навучаныя і ўсе былі суцешаныя.</verse>
				<verse number="32">І духі прарочыя паслухмяныя прарокам,</verse>
				<verse number="33">бо Бог ня ёсьць [Бог] бязладзьдзя, але супакою, як ва ўсіх цэрквах у сьвятых.</verse>
				<verse number="34">Жанчыны вашыя ў цэрквах няхай маўчаць; бо не дазволена ім гаварыць, але каб былі паслухмяныя, як і Закон кажа.</verse>
				<verse number="35">А калі хочуць нечаму навучыцца, няхай пытаюцца дома ў мужоў сваіх, бо сорамна жанчынам гаварыць у царкве.</verse>
				<verse number="36">Ці ад вас выйшла слова Божае? Або ці да вас адных прыйшло?</verse>
				<verse number="37">Калі хто лічыць, што ён прарок ці духоўны, той няхай ведае, што тое, што я пішу вам, ёсьць прыказаньні Госпадавы.</verse>
				<verse number="38">А калі хто ня ведае, няхай ня ведае.</verse>
				<verse number="39">Так што, браты, рупцеся, каб прарочыць, і не забараняйце гаварыць мовамі.</verse>
				<verse number="40">Усё няхай будзе прыстойна і парадкам.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="15">
				<verse number="1">Паведамляю вам, браты, Эвангельле, якое я дабравесьціў вам, і якое вы прынялі, і ў якім стаіцё,</verse>
				<verse number="2">і праз якое збаўляецеся, калі будзеце трымацца таго слова, якое я дабравесьціў вам, калі толькі не надарма паверылі.</verse>
				<verse number="3">Бо я найперш перадаў вам тое, што і сам прыняў, што Хрыстос памёр за грахі нашыя паводле Пісаньняў,</verse>
				<verse number="4">і што Ён быў пахаваны і ўваскрос на трэці дзень, паводле Пісаньняў,</verse>
				<verse number="5">і што Ён зьявіўся Кіфе, а пасьля — Дванаццаці,</verse>
				<verse number="6">пасьля зьявіўся больш чым пяцістам братам за раз, з якіх многія дагэтуль жывуць, а некаторыя паўміралі;</verse>
				<verse number="7">пасьля зьявіўся Якубу, пасьля — усім апосталам,</verse>
				<verse number="8">а апошняму з усіх зьявіўся і мне, быццам неданоску.</verse>
				<verse number="9">Бо я — найменшы з апосталаў, які ня варты называцца апосталам, бо я перасьледаваў царкву Божую,</verse>
				<verse number="10">але з ласкі Бога ёсьць тым, кім ёсьць, і ласка Ягоная ў-ва мне не была дарэмнай, але я больш за іх усіх працаваў; дый ня я, але ласка Божая, якая са мною.</verse>
				<verse number="11">Дык ці я, ці яны, мы гэтак абвяшчаем, і вы гэтак паверылі.</verse>
				<verse number="12">А калі пра Хрыста абвяшчаецца, што Ён уваскрос з мёртвых, як некаторыя з вас кажуць, што няма ўваскрасеньня мёртвых?</verse>
				<verse number="13">Калі няма ўваскрасеньня мёртвых, дык і Хрыстос не ўваскрос;</verse>
				<verse number="14">а калі Хрыстос не ўваскрос, тады дарэмнае і абвяшчэньне нашае, дарэмная і вера вашая.</verse>
				<verse number="15">А нас знайшлі б фальшывымі сьведкамі Божымі, бо мы сьведчылі пра Бога, што Ён уваскрасіў Хрыста, Якога не ўваскрашаў, калі мёртвыя не ўваскрасаюць.</verse>
				<verse number="16">Бо калі мёртвыя не ўваскрасаюць, дык і Хрыстос не ўваскрос;</verse>
				<verse number="17">а калі Хрыстос не ўваскрос, дык вера вашая марная, вы яшчэ ў грахах вашых.</verse>
				<verse number="18">Таму і тыя, якія памерлі ў Хрысьце, загінулі.</verse>
				<verse number="19">Калі мы толькі ў гэтым жыцьці спадзяемся на Хрыста, мы найбольш жалю годныя з усіх людзей.</verse>
				<verse number="20">Але цяпер Хрыстос уваскрос з мёртвых, стаўся Першынцам сярод памёршых.</verse>
				<verse number="21">Бо як праз чалавека сьмерць, гэтак праз чалавека і ўваскрасеньне мёртвых.</verse>
				<verse number="22">Бо як у Адаме ўсе паміраюць, гэтак у Хрысьце ўсе ажывуць,</verse>
				<verse number="23">але кожны — у сваім парадку: Першынец — Хрыстос, пасьля — Хрыстовыя ў прыйсьце Ягонае,</verse>
				<verse number="24">а пасьля — канец, калі Ён перадасьць Валадарства Богу і Айцу, калі зьнішчыць усякае начальства, і ўсякую ўладу і сілу,</verse>
				<verse number="25">бо Яму належыць валадарыць, пакуль пакладзе ўсіх ворагаў пад ногі Свае.</verse>
				<verse number="26">Апошні вораг будзе зьнішчаны — сьмерць,</verse>
				<verse number="27">бо ўсё падпарадкаваў пад ногі Яго. А калі сказана, што ўсё падпарадкавана, зразумела, што акрамя Таго, Які падпарадкаваў Яму ўсё.</verse>
				<verse number="28">А калі ўсё будзе падпарадкавана Яму, тады і Сам Сын падпарадкуецца Таму, Які падпарадкаваў Яму ўсё, каб быў Бог усё ў-ва ўсім.</verse>
				<verse number="29">Іначай, што будуць рабіць тыя, якія хрысьцяцца дзеля мёртвых? Калі мёртвыя зусім не ўваскрасаюць, навошта хрысьціцца дзеля мёртвых?</verse>
				<verse number="30">Навошта і мы ўсякую гадзіну ў небясьпецы?</verse>
				<verse number="31">Я штодня паміраю, сцьвяржае гэта пахвала вашая, якую маю ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.</verse>
				<verse number="32">Калі б я па-чалавечаму змагаўся са зьвярамі ў Эфэсе, якая мне карысьць, калі мёртвыя не ўваскрасаюць? «Будзем есьці і піць, бо заўтра памром!»</verse>
				<verse number="33">Не падманвайце сябе: благія таварыствы псуюць добрыя звычаі.</verse>
				<verse number="34">Працьверазіцеся на праведнасьць і не грашыце; бо некаторыя [з вас] ня ведаюць Бога, на сорам вам кажу.</verse>
				<verse number="35">Але скажа нехта: “Як уваскрэснуць мёртвыя? Ды ў якім целе прыйдуць?”</verse>
				<verse number="36">Неразумны! Тое, што ты сееш, не ажыве, калі не памрэ.</verse>
				<verse number="37">І тое, што сееш, сееш ня цела, якое будзе, але голае зерне, можа, пшанічнае, ці якое іншае,</verse>
				<verse number="38">а Бог дае яму цела, як хоча, і кожнаму насеньню — сваё цела.</verse>
				<verse number="39">Ня ўсякае цела такое самае цела, але адно цела ў людзей, а іншае цела ў жывёлаў, іншае ў рыбаў, іншае ў птушак.</verse>
				<verse number="40">І [ёсьць] целы нябесныя, і целы зямныя; але адна слава нябесных, а другая — зямных,</verse>
				<verse number="41">іншая слава сонца, і іншая слава месяца, і іншая слава зорак, бо зорка ад зоркі розьніцца ў славе.</verse>
				<verse number="42">Гэтак і ўваскрасеньне мёртвых: сеецца ў сапсутасьці, уваскрашаецца ў незьнішчальнасьці;</verse>
				<verse number="43">сеецца ў ганьбе, уваскрашаецца ў славе; сеецца ў нядужасьці, уваскрашаецца ў моцы;</verse>
				<verse number="44">сеецца цела душэўнае, уваскрашаецца цела духоўнае. Ёсьць цела душэўнае, і ёсьць цела духоўнае.</verse>
				<verse number="45">Гэтак і напісана: «Стаўся першы чалавек Адам душою жывою», а апошні Адам — дух, які ажыўляе.</verse>
				<verse number="46">Але спачатку не духоўнае, але душэўнае; духоўнае пасьля.</verse>
				<verse number="47">Першы чалавек — з зямлі, зямны; другі Чалавек — Госпад з неба.</verse>
				<verse number="48">Які зямны, гэтакія і зямныя; і які Нябесны, гэтакія і нябесныя.</verse>
				<verse number="49">І як мы насілі вобраз зямнога, будзем насіць і вобраз Нябеснага.</verse>
				<verse number="50">А тое скажу, браты, што ня могуць цела і кроў успадкаеміць Валадарства Божага, і сапсутасьць не ўспадкаеміць незьнішчальнасьці.</verse>
				<verse number="51">Вось, кажу вам тайну: ня ўсе мы памром, але ўсе пераменімся,</verse>
				<verse number="52">у адзін момант, у імгненьне вока, пры апошняй трубе; бо затрубіць, і мёртвыя ўваскрэснуць незьнішчальнымі, і мы пераменімся.</verse>
				<verse number="53">Бо зьнішчальнае гэтае мусіць апрануцца ў незьнішчальнасьць, і сьмяротнае гэтае — апрануцца ў несьмяротнасьць.</verse>
				<verse number="54">А калі зьнішчальнае гэтае апранецца ў незьнішчальнасьць, і сьмяротнае гэтае апранецца ў несьмяротнасьць, тады станецца напісанае слова: «Паглынутая сьмерць перамогаю».</verse>
				<verse number="55">«Сьмерць, дзе тваё джала? Пекла, дзе твая перамога?»</verse>
				<verse number="56">Джала сьмерці — грэх, а сіла грэху — закон.</verse>
				<verse number="57">Падзяка ж Богу, Які даў нам перамогу праз Госпада нашага Ісуса Хрыста!</verse>
				<verse number="58">Так што, браты мае ўлюбёныя, будзьце непарушныя, непахісныя, у справе Госпадавай мейце рупнасьць заўсёды, ведаючы, што праца вашая не дарэмная перад Госпадам.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="16">
				<verse number="1">А адносна складак, якія для сьвятых, рабіце і вы так, як я загадаў цэрквам Галяцкім:</verse>
				<verse number="2">у першы [дзень] пасьля суботы кожны з вас няхай складае ў сябе і зьбірае паводле таго, як яму вядзецца, каб не рабіць складак тады, калі я прыйду.</verse>
				<verse number="3">А калі я прыйду, пашлю тых, якіх вы вызначыце праз лісты, занесьці дар ваш у Ерусалім.</verse>
				<verse number="4">А калі будзе варта і мне пайсьці, яны пойдуць са мною.</verse>
				<verse number="5">Я ж прыйду да вас, калі прайду Македонію, бо праз Македонію праходжу.</verse>
				<verse number="6">А ў вас, можа быць, затрымаюся, або і перазімую, каб вы мяне праводзілі, куды я пайду.</verse>
				<verse number="7">Бо не хачу бачыць вас цяпер мімаходам, але спадзяюся застацца нейкі час з вамі, калі Госпад дазволіць.</verse>
				<verse number="8">А ў Эфэсе я застануся да Пяцідзясятніцы,</verse>
				<verse number="9">бо для мяне адчыненыя вялікія і зручныя дзьверы і шмат супраціўнікаў.</verse>
				<verse number="10">Калі ж прыйдзе Цімафей, глядзіце, каб быў у вас бяз страху; бо ён справу Госпада выконвае, як і я.</verse>
				<verse number="11">Дык няхай ніхто не пагарджае ім, а правядзіце яго ў супакоі, каб ён прыйшоў да мяне, бо я чакаю яго з братамі.</verse>
				<verse number="12">Што да брата Апалёса, дык я шмат прасіў яго, каб ён прыйшоў да вас з братамі; ды ён зусім ня меў ахвоты, каб прыйсьці цяпер, але прыйдзе, калі будзе мець час.</verse>
				<verse number="13">Чувайце, стойце ў веры, будзьце мужнымі, умацоўвайцеся.</verse>
				<verse number="14">Усё ў вас няхай будзе ў любові.</verse>
				<verse number="15">Прашу ж вас, браты: вы ведаеце дом Стэфана, што ён ёсьць пачатак Ахаі і што яны аддалі сябе на служэньне сьвятым;</verse>
				<verse number="16">дык і вы будзьце паслухмяныя гэтакім і кожнаму, хто дапамагае нам і працуе.</verse>
				<verse number="17">Я радуюся з прыходу Стэфана, і Фартуната, і Ахаіка, што яны дапоўнілі вашую нястачу,</verse>
				<verse number="18">бо яны супакоілі дух мой і ваш. Дык зважайце на такіх.</verse>
				<verse number="19">Вітаюць вас цэрквы Азійскія. Вітаюць вас шчыра ў Госпадзе Акіла і Прыскіла з царквою, якая ў іх доме.</verse>
				<verse number="20">Вітаюць вас усе браты. Прывітайце адзін аднаго пацалункам сьвятым.</verse>
				<verse number="21">Прывітаньне маёй рукою, Паўлавай.</verse>
				<verse number="22">Калі хто ня любіць Госпада Ісуса Хрыста, няхай будзе адлучаны! Прыходзіць наш Госпад!</verse>
				<verse number="23">Ласка Госпада Ісуса Хрыста з вамі.</verse>
				<verse number="24">Любоў мая з усімі вамі ў Хрысьце Ісусе. Амэн.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="47">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Павал, з волі Божай апостал Ісуса Хрыста, і Цімафей, брат, — царкве Божай, што ў Карыньце, з усімі сьвятымі, якія ва ўсёй Ахаі:</verse>
				<verse number="2">ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.</verse>
				<verse number="3">Дабраслаўлёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Айцец міласэрнасьці і Бог усякага пацяшэньня,</verse>
				<verse number="4">Які пацяшае нас у кожным прыгнёце нашым, каб мы маглі пацяшаць тых, якія ў-ва ўсялякім прыгнёце, пацяшэньнем, якім Бог пацяшае нас!</verse>
				<verse number="5">Бо як памнажаюцца ў нас пакуты Хрыстовыя, гэтак праз Хрыста памнажаецца і пацяшэньне нашае.</verse>
				<verse number="6">А калі мы сьціснутыя, дык дзеля вашага пацяшэньня і збаўленьня, якое зьдзяйсьняецца праз перажываньне тых самых пакутаў, якія і мы церпім. Калі мы пацешаныя, дык дзеля вашага пацяшэньня і збаўленьня.</verse>
				<verse number="7">І надзея нашая на вас цьвёрдая, бо мы ведаем, што вы супольнікі як пакутаў, так і пацяшэньня.</verse>
				<verse number="8">Бо мы ня хочам, каб вы, браты, ня ведалі пра наш прыгнёт, які стаўся нам у Азіі, бо бязьмерна цяжка было нам і па-над сілу, так што мы згубілі надзею застацца жывымі.</verse>
				<verse number="9">Але мы мелі самі ў сабе прысуд сьмяротны, каб спадзявацца не на саміх сябе, але на Бога, Які ўваскрашае мёртвых,</verse>
				<verse number="10">Які і выбавіў нас ад так вялікай сьмерці, і выбаўляе, на Якога спадзяемся, што і яшчэ выбаўляць будзе</verse>
				<verse number="11">пры дапамозе і вашай малітвы за нас, каб за дараванае нам па просьбе многіх дзякавалі за нас многія.</verse>
				<verse number="12">Бо пахвала нашая гэткая — сьведчаньне сумленьня нашага, што мы ў прастаце і шчырасьці Божай, не ў цялеснай мудрасьці, але ў ласцы Божай жылі ў сьвеце, а асабліва, у вас.</verse>
				<verse number="13">Бо мы пішам вам ня што іншае, але тое, што вы чытаеце ці пазнаяцё, а спадзяюся, што да канца спазнаеце,</verse>
				<verse number="14">як вы часткова і даведаліся ад нас, што мы — пахвала вашая, як і вы — нашая, у дзень Госпада Ісуса.</verse>
				<verse number="15">І з гэтай пэўнасьцю я хацеў прыйсьці да вас раней, каб вы другі раз мелі ласку,</verse>
				<verse number="16">і праз вас прайсьці ў Македонію, і зноў з Македоніі прыйсьці да вас, а вы правялі б мяне ў Юдэю.</verse>
				<verse number="17">Маючы гэткую пастанову, ці я лёгкадумна зрабіў? Ці тое, што я пастанаўляю, паводле цела пастанаўляю, каб было ў мяне «Так, так» і «Не, не»?</verse>
				<verse number="18">Верны ж Бог, што слова нашае да вас не было «Так» і «Не»!</verse>
				<verse number="19">Бо Сын Божы, Ісус Хрыстос, Якога мы ў вас абвяшчалі, і я, і Сілуан, і Цімафей, ня быў «Так» і «Не», але было ў Ім «Так».</verse>
				<verse number="20">Бо ўсе абяцаньні Божыя ў Ім «Так» і ў Ім «Амэн», на славу Богу праз нас.</verse>
				<verse number="21">А Той, Які зацьвердзіў нас з вамі ў Хрысьце і памазаў нас, ёсьць Бог,</verse>
				<verse number="22">Які і запячатаў нас, і даў заруку Духа ў сэрцы нашыя.</verse>
				<verse number="23">Прызываю Бога ў сьведкі на душу маю, што, шкадуючы вас, я дагэтуль не прыйшоў у Карынт;</verse>
				<verse number="24">не таму, што мы пануем над вераю вашай, але мы супрацоўнікі ў радасьці вашай, бо ў веры вы стаіцё.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">Але я судзіў у сабе не прыходзіць да вас ізноў у смутку,</verse>
				<verse number="2">бо, калі я засмучаю вас, хто разьвяселіць мяне, як ня той, хто засмучаны мною?</verse>
				<verse number="3">І я пісаў вам гэта, каб, прыйшоўшы, ня мець смутку ад тых, ад якіх я мусіў мець радасьць. Я маю пэўнасьць адносна ўсіх вас, што мая радасьць — для ўсіх вас [радасьць].</verse>
				<verse number="4">Бо з вялікага прыгнёту і ўціску сэрца пісаў я вам з многімі сьлязьмі, не каб вы былі засмучаныя, але каб спазналі любоў, якую я з лішкам маю да вас.</verse>
				<verse number="5">А калі хто засмуціў, не мяне засмуціў, але часткова, каб [яго] не абцяжарваць, усіх вас.</verse>
				<verse number="6">Даволі гэткаму самога дакараньня ад большасьці;</verse>
				<verse number="7">так што лепш ужо вам дараваць [яму] і суцешыць, каб гэтакі ня быў ахоплены смуткам празьмерным.</verse>
				<verse number="8">Дзеля гэтага загадваю вам засьведчыць яму любоў.</verse>
				<verse number="9">Бо дзеля гэтага я і пісаў, каб выпрабаваць вас, ці ў-ва ўсім вы паслухмяныя.</verse>
				<verse number="10">А каму вы што даруеце, таму і я; бо і я, калі што дараваў каму, дараваў дзеля вас перад абліччам Хрыста,</verse>
				<verse number="11">каб не ашукаў нас шатан; бо нам вядомыя думкі ягоныя.</verse>
				<verse number="12">Калі ж я прыйшоў у Трааду дзеля Эвангельля Хрыстовага і дзьверы былі мне адчыненыя ў Госпадзе,</verse>
				<verse number="13">я ня меў патолі духу майму, не знайшоўшы Ціта, брата майго, але, разьвітаўшыся з імі, пайшоў у Македонію.</verse>
				<verse number="14">Падзяка ж Богу, Які заўсёды дае нам трыюмфаваць у Хрысьце, і водар веданьня пра Сябе выяўляе праз нас у-ва ўсякім месцы.</verse>
				<verse number="15">Бо мы — слодыч Хрыстовая для Бога ў тых, якія збаўленыя, і ў тых, якія гінуць.</verse>
				<verse number="16">Для адных — водар сьмерці на сьмерць, а для другіх — водар жыцьця на жыцьцё. І хто здатны на гэта?</verse>
				<verse number="17">Бо мы не фальшуем слова Божае, як многія, але гаворым у шчырасьці, як ад Бога, перад Богам у Хрысьце.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">Ці пачнем ізноў адрэкамэндоўваць сябе [вам]? Ці мы патрабуем, як некаторыя, даручальных лістоў да вас ці даручальных [лістоў] ад вас?</verse>
				<verse number="2">Вы — наш ліст, напісаны ў сэрцах нашых, які ведаюць і чытаюць усе людзі.</verse>
				<verse number="3">Бо яўна [для ўсіх], што вы — ліст Хрыстовы, напісаны праз служэньне нашае не атрамантам, але Духам Бога Жывога, не на каменных табліцах, але на цялесных табліцах сэрца.</verse>
				<verse number="4">А гэтакую пэўнасьць мы маем у Богу праз Хрыста</verse>
				<verse number="5">не таму, што мы здольныя залічыць нешта сабе, нібыта праз сябе, але здольнасьць нашая ад Бога,</verse>
				<verse number="6">Які даў нам здольнасьць быць служыцелямі Новага Запавету, ня літары, але духа, бо літара забівае, а дух ажыўляе.</verse>
				<verse number="7">Калі ж служэньне сьмерці, высечанае літарамі на камянях, было ў такой славе, што сыны Ізраіля не маглі глядзець на аблічча Майсея дзеля славы аблічча ягонага, якая зьнікала,</verse>
				<verse number="8">дык ці ня шмат больш будзе ў славе служэньне Духа?</verse>
				<verse number="9">Бо калі служэньне асуджэньня ёсьць слава, шмат больш багатае славаю служэньне праведнасьці.</verse>
				<verse number="10">Бо і тое, што мела славу, не было слаўным у сваёй меры з прычыны бязьмернасьці [будучай] славы.</verse>
				<verse number="11">Бо калі мае славу тое, што зьнікае, тым больш у славе тое, што застаецца.</verse>
				<verse number="12">Дык, маючы гэткую надзею, дзейнічаем з вялікай адвагаю.</verse>
				<verse number="13">І ня так, як Майсей, які ўскладаў заслону на аблічча сваё, каб сыны Ізраіля не глядзелі на канец таго, што зьнікае.</verse>
				<verse number="14">Але скамянелі думкі іхнія, бо тая заслона да сёньня застаецца нязьнятай пры чытаньні Старога Запавету, таму што яна ў Хрысьце зьнішчаецца.</verse>
				<verse number="15">Аж да сёньня, калі яны чытаюць Майсея, заслона ляжыць на сэрцы іхнім,</verse>
				<verse number="16">а калі хто зьвернецца да Госпада, заслона здымаецца.</verse>
				<verse number="17">Госпад ёсьць Дух, а дзе Дух Госпадаў, там свабода.</verse>
				<verse number="18">Мы ж усе, адкрытым абліччам узіраючыся на славу Госпадаву, перамяняемся ў Ягоны вобраз ад славы ў славу, як ад Госпадавага Духа.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">Дзеля гэтага, маючы такое служэньне, бо мы атрымалі літасьць, мы не журымся,</verse>
				<verse number="2">але адмаўляемся тайных [учынкаў] сораму, ня ходзячы падступна і не перакручваючы Слова Божага, але выяўленьнем праўды адрэкамэндоўваем сябе сумленьню кожнага чалавека перад Богам.</verse>
				<verse number="3">А калі і закрытае Эвангельле нашае, закрыта для тых, якія гінуць,</verse>
				<verse number="4">для бязьверных, у якіх бог веку гэтага засьляпіў думкі, каб не ўзыйшло ім сьвятло Эвангельля славы Хрыста, Які ёсьць вобраз Божы.</verse>
				<verse number="5">Бо мы не саміх сябе абвяшчаем, але Хрыста Ісуса, Госпада; а мы — слугі вашыя дзеля Ісуса.</verse>
				<verse number="6">Таму што Бог, Які сказаў з цемры зазьзяць сьвятлу, Сам зазьзяў у сэрцах нашых дзеля прасьвятленьня [нас] пазнаньнем славы Божае ў абліччы Ісуса Хрыста.</verse>
				<verse number="7">А скарб гэты мы маем у гліняных начыньнях, каб празьмернасьць моцы была ад Бога, а ня з нас.</verse>
				<verse number="8">Мы ў-ва ўсім уцісканыя, але ня сьціснутыя; мы зьбянтэжаныя, але не губляем надзеі;</verse>
				<verse number="9">мы перасьледаваныя, але не пакінутыя; мы паваленыя, але ня гінем.</verse>
				<verse number="10">Мы заўсёды носім у целе мёртвасьць Госпада Ісуса, каб і жыцьцё Ісуса выявілася ў целе нашым.</verse>
				<verse number="11">Бо мы, жывыя, заўсёды выдаваныя на сьмерць дзеля Ісуса, каб і жыцьцё Ісуса выявілася ў сьмяротным целе нашым.</verse>
				<verse number="12">Так што сьмерць дзейнічае ў нас, а жыцьцё — у вас.</verse>
				<verse number="13">А маючы той самы дух веры, як напісана: «Я верыў і дзеля гэтага гаварыў», і мы верым і дзеля гэтага гаворым,</verse>
				<verse number="14">ведаючы, што Той, Які ўваскрасіў Госпада Ісуса, уваскрасіць праз Ісуса і нас і паставіць разам з вамі.</verse>
				<verse number="15">Бо ўсё дзеля вас, каб багацьце ласкі праз шматлікія падзякі памнажалася на славу Божую.</verse>
				<verse number="16">Дзеля гэтага мы не журымся, але, калі наш вонкавы чалавек зьнішчаецца, дык унутраны дзень пры дні абнаўляецца.</verse>
				<verse number="17">Бо гэты караценькі лёгкі прыгнёт наш робіць яшчэ большай і большай вагу славы вечнае для нас,</verse>
				<verse number="18">якія глядзім не на бачнае, але на нябачнае, бо бачнае — часовае, а нябачнае — вечнае.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">Бо мы ведаем, што калі зямны наш дом, хаціна, зруйнуецца, мы маем пабудову ад Бога, дом, які не рукамі зроблены, вечны ў небе.</verse>
				<verse number="2">Бо дзеля гэтага мы і ўздыхаем, жадаючы апрануцца ў нашае жытло з неба,</verse>
				<verse number="3">каб мы знайшлі сябе апранутымі, а ня голымі.</verse>
				<verse number="4">Бо мы, знаходзячыся ў хаціне, уздыхаем пад цяжарам, бо ня хочам пазбыцца [яе], але апрануцца, каб сьмяротнае ахоплена было жыцьцём.</verse>
				<verse number="5">На гэта самае і стварыў нас Бог, і даў нам заруку Духа.</verse>
				<verse number="6">Дык мы заўсёды маем пэўнасьць і ведаем, што, жывучы ў целе, жывем па-за Госпадам.</verse>
				<verse number="7">Бо мы ходзім вераю, а ня бачаньнем.</verse>
				<verse number="8">Дык мы маем пэўнасьць і жадаем лепей жыць па-за целам і жыць у Госпадзе.</verse>
				<verse number="9">Дзеля гэтага мы намагаемся, ці жывучы ў Ім, ці па-за Ім, быць даспадобы Яму.</verse>
				<verse number="10">Бо ўсе мы мусім зьявіцца перад судовы пасад Хрыста, каб кожны атрымаў за тое, што ён учыніў, будучы ў целе, ці добрае, ці благое.</verse>
				<verse number="11">Дык, ведаючы страх Госпадавы, мы пераконваем людзей, а для Бога мы яўныя, і спадзяюся, што і для вашых сумленьняў яўныя.</verse>
				<verse number="12">Бо мы не адрэкамэндоўваем сябе вам зноў, але даем вам нагоду хваліцца намі, каб мелі вы [адказ] для тых, якія хваляцца абліччам, а ня сэрцам.</verse>
				<verse number="13">Бо калі мы дзівачэем, дык дзеля Бога; калі пры розуме, дык дзеля вас.</verse>
				<verse number="14">Бо любоў Хрыстова панукае нас, якія гэтак пастанавілі, што калі адзін памёр за ўсіх, дык усе памерлі.</verse>
				<verse number="15">І Ён памёр за ўсіх, каб тыя, якія жывуць, больш не дзеля сябе жылі, але дзеля Таго, Які памёр за іх і ўваскрос.</verse>
				<verse number="16">Так што мы адгэтуль нікога ня ведаем паводле цела; а калі і ведалі Хрыста паводле цела, дык цяпер ужо ня ведаем.</verse>
				<verse number="17">Так што хто ў Хрысьце, той новае стварэньне; старое мінула, вось, сталася ўсё новае.</verse>
				<verse number="18">Усё ж ад Бога, Які праз Ісуса Хрыста пагадзіў нас з Сабою і даў нам служэньне прымірэньня.</verse>
				<verse number="19">Бо Бог быў у Хрысьце, пагаджаючы з Сабою сьвет, не залічваючы ім праступкаў іхніх, і ўклаў у нас слова прымірэньня.</verse>
				<verse number="20">Дык мы спаўняем пасольства замест Хрыста, як бы Сам Бог просіць праз нас; за Хрыста просім: «Пагадзіцеся з Богам».</verse>
				<verse number="21">Бо Таго, Які грэху ня ведаў, Ён зрабіў за нас грэхам, каб мы ў Ім сталіся праведнасьцю Божай.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="6">
				<verse number="1">І працуючы разам [з Ім], мы просім, каб ласка Божая не надарма была атрыманая вамі.</verse>
				<verse number="2">Бо Ён кажа: «У час прыемны Я выслухаў цябе і ў дзень збаўленьня дапамог табе». Вось, цяпер час адпаведны, вось, цяпер дзень збаўленьня!</verse>
				<verse number="3">Мы нікому ні ў чым не даем спатыкненьня, каб ня ганілася служэньне,</verse>
				<verse number="4">але ў-ва ўсім адрэкамэндоўваем вам сябе, як служыцеляў Божых, у вялікай цярплівасьці, у прыгнётах, у патрэбах, у ўцісках,</verse>
				<verse number="5">у зьбіцьці, у вязьніцах, у забурэньнях, у працах, у чуваньнях, у пастах,</verse>
				<verse number="6">у чысьціні, у веданьні, у доўгацярплівасьці, у ласкавасьці, у Духу Сьвятым, у любові некрывадушнай,</verse>
				<verse number="7">у слове праўды, у моцы Божай, са зброяй праведнасьці ў правай і ў левай руцэ,</verse>
				<verse number="8">у славе і ганьбе, у ганьбаваньні і пахвале; нібы падманшчыкі, але праўдзівыя,</verse>
				<verse number="9">як невядомыя, але пазнаваныя; як тыя, што паміраюць, але, вось, мы жывыя; як караныя, але не забіваныя;</verse>
				<verse number="10">як засмучаныя, але заўсёды радасныя; як убогія, але многіх узбагачаем; як нічога ня маем, але ўсім валодаем.</verse>
				<verse number="11">Вусны нашыя расчыніліся да вас, Карыньцяне, сэрца нашае пашырылася.</verse>
				<verse number="12">Вам ня цесна ў нас, але ў сэрцах вашых цесна.</verse>
				<verse number="13">Дзеля гэткае ж платы, кажу [вам], як дзецям, пашырцеся і вы.</verse>
				<verse number="14">Ня будзьце пад чужым ярмом з бязьвернымі, бо якое таварыства праведнасьці і беззаконьня? Якая супольнасьць у сьвятла з цемраю?</verse>
				<verse number="15">А якая згода ў Хрыста з Бэліярам? Ці якая частка ў вернага з бязьверным?</verse>
				<verse number="16">Ці якая лучнасьць у бажніцы Божай з ідаламі? Бо вы — бажніца Бога Жывога, як сказаў Бог: «Буду жыць у іх і буду хадзіць з імі; і буду іхнім Богам, і яны будуць Маім народам».</verse>
				<verse number="17">Дзеля гэтага: «Выйдзіце спасярод іх і аддзяліцеся, — кажа Госпад, — і не дакранайцеся да нячыстага, і Я прыйму вас».</verse>
				<verse number="18">«І Я буду вам Айцом, і вы будзеце Мне сынамі і дочкамі, — кажа Госпад Усеўладны».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="7">
				<verse number="1">Дык, улюбёныя, маючы такія абяцаньні, ачысьцім сябе ад усякага бруду цела і духа, зьдзяйсьняючы сьвятыя рэчы ў страху Божым.</verse>
				<verse number="2">Зьмясьціце нас. Мы нікога не пакрыўдзілі, нікому не пашкодзілі, нікога не ашукалі.</verse>
				<verse number="3">Не на асуджэньне кажу, бо я раней сказаў, што вы ў сэрцах нашых, каб разам і памерці, і жыць.</verse>
				<verse number="4">Вялікая ў мяне адвага што да вас, вялікая мне пахвала за вас; я напоўнены пацяшэньнем, маю ўдосталь радасьці ў-ва ўсякім прыгнёце нашым.</verse>
				<verse number="5">Бо калі мы прыйшлі ў Македонію, цела нашае ня мела патолі, але ў-ва ўсім мы былі прыгнечаныя: звонку — звадкі, унутры — страхі.</verse>
				<verse number="6">Але Бог, Які суцяшае пакорных, суцешыў нас прыходам Ціта.</verse>
				<verse number="7">І ня толькі прыходам яго, але і пацяшэньнем, якім ён суцешыўся праз вас, расказваючы нам пра вашае жаданьне, пра ваш лямант, пра вашую руплівасьць адносна мяне, так што я яшчэ больш радаваўся.</verse>
				<verse number="8">Дык калі я і засмуціў вас у пасланьні, не шкадую, хоць і шкадаваў быў, бо бачу, што пасланьне тое, хоць і на гадзіну, засмуціла вас.</verse>
				<verse number="9">Цяпер я радуюся не дзеля таго, што вы засмуціліся, але што вы засмуціліся на навяртаньне, бо засмуціліся паводле Бога, каб ні ў чым ня мелі ад нас шкоды.</verse>
				<verse number="10">Бо смутак паводле Бога робіць нязьменнае навяртаньне на збаўленьне, а смутак гэтага сьвету робіць сьмерць.</verse>
				<verse number="11">Бо, вось, самае тое, што вы засмуціліся паводле Бога, якую вялікую дбайнасьць учыніла ў вас, і абарону, і абурэньне, і страх, і жаданьне, і руплівасьць, і адплату! У-ва ўсім вы паказалі сябе чыстымі ў гэтай справе.</verse>
				<verse number="12">Таму, калі я і пісаў да вас, дык не дзеля таго, хто пакрыўдзіў, і не дзеля таго, хто пакрыўджаны, але каб выявілася вам дбайнасьць нашая пра вас перад Богам.</verse>
				<verse number="13">Дзеля гэтага мы суцешыліся пацяшэньнем вашым; а яшчэ больш узрадаваліся мы радасьцю Ціта, што быў супакоены дух ягоны вамі ўсімі.</verse>
				<verse number="14">Дык я не асароміўся, калі чым пахваліўся вамі перад ім; але, як мы вам гаварылі ўсё ў праўдзе, гэтак і перад Цітам пахвала нашая сталася праўдаю.</verse>
				<verse number="15">І сэрца ягонае яшчэ больш да вас, калі ён узгадвае паслухмянасьць усіх вас, як вы прынялі яго са страхам і дрыжаньнем.</verse>
				<verse number="16">І я радуюся, што ў-ва ўсім маю пэўнасьць у вас.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="8">
				<verse number="1">Паведамляем вам, браты, пра ласку Божую, якая дадзеная цэрквам Македоніі,</verse>
				<verse number="2">бо ў вялікім выпрабаваньні прыгнётам у іх багата радасьці, і ў глыбокай убогасьці іхняй памнажаецца багацьце іхняй шчырасьці,</verse>
				<verse number="3">бо яны маюць добрую ахвоту па сілах і звыш сілы, я сьведчу гэта.</verse>
				<verse number="4">Са шматлікімі просьбамі яны прасілі нас прыняць ласку і супольнасьць служэньня для сьвятых;</verse>
				<verse number="5">ды ня толькі, як мы спадзяваліся, але яны аддалі сябе спачатку Госпаду, і нам паводле волі Божай.</verse>
				<verse number="6">Дзеля гэтага мы прасілі Ціта, каб ён, як пачаў, так і зьдзейсьніў у вас і гэтую ласку.</verse>
				<verse number="7">А як вы багатыя ўсім: вераю, і словам, і веданьнем, і ўсякай дбайнасьцю, і любоўю вашаю да нас, дык і ў гэтай ласцы мейце шчодра.</verse>
				<verse number="8">Кажу гэта не як загад, але дбайнасьцю іншых выпрабоўваю шчырасьць і вашай любові.</verse>
				<verse number="9">Бо вы ведаеце ласку Госпада нашага Ісуса Хрыста, што Ён, быўшы багатым, зьбяднеў дзеля вас, каб вы Яго ўбоствам узбагаціліся.</verse>
				<verse number="10">І я даю ў гэтым параду, бо гэта карысна вам, якія ня толькі рабіць, але і хацець пачалі з леташняга году.</verse>
				<verse number="11">А цяпер зьдзейсьніце справу, каб, як з ахвотаю хацелі, гэтак і зьдзейсьнілі паводле магчымасьці.</verse>
				<verse number="12">Бо, калі была раней ахвота, яна адпаведная паводле таго, як хто мае, а не паводле таго, як ня мае.</verse>
				<verse number="13">Бо не на тое, каб другім была палёгка, а вам прыгнёт, але каб была роўнасьць.</verse>
				<verse number="14">У цяперашні час ваш лішак дзеля іх нястачы, каб і іхні лішак стаўся дзеля вашае нястачы, каб была роўнасьць,</verse>
				<verse number="15">як напісана: «Хто [сабраў] шмат, ня меў лішку; і хто мала, ня меў нястачы».</verse>
				<verse number="16">Дзякуй Богу, Які даў у сэрцы Ціта гэткую дбайнасьць адносна вас,</verse>
				<verse number="17">бо ён і просьбу прыняў, і з вялікай дбайнасьцю сваёй ахвотай пайшоў да вас.</verse>
				<verse number="18">А з ім паслалі мы брата, якога хваляць за Эвангельле ў-ва ўсіх цэрквах.</verse>
				<verse number="19">І ня толькі гэта, але ён і рукапакладзены ад цэркваў спадарожнік наш з тою ласкаю, якою мы служым на славу Самога Госпада і паводле вашае ахвоты,</verse>
				<verse number="20">высьцерагаючыся, каб ня ганіў нас хто за гэткае мноства [служэньняў], якімі мы служым,</verse>
				<verse number="21">бо мы дбаем пра добрае ня толькі перад Госпадам, але і перад людзьмі.</verse>
				<verse number="22">Дык мы паслалі з імі брата нашага, якога дбайнасьць мы часта выпрабоўвалі шмат у чым, які цяпер яшчэ больш дбайны дзеля вялікай пэўнасьці адносна вас.</verse>
				<verse number="23">Што да Ціта, гэта мой супольнік і ваш супрацоўнік; а што да братоў нашых, яны — пасланцы цэркваў, слава Хрыста.</verse>
				<verse number="24">Дык перад абліччам цэркваў зьявіце ім доказ любові вашай і пахвалы нашае адносна вас.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="9">
				<verse number="1">Бо для мяне лішне пісаць да вас адносна служэньня для сьвятых,</verse>
				<verse number="2">бо я ведаю вашую ахвоту, якой хвалюся вамі перад Македонцамі, што Ахая прыгатаваная з леташняга году; і руплівасьць вашая заахвоціла многіх.</verse>
				<verse number="3">Братоў жа я паслаў, каб нашая пахвала адносна вас не прынізілася ў гэтым, але каб вы, як я казаў, былі прыгатаваныя,</verse>
				<verse number="4">каб, калі прыйдуць са мною Македонцы і знойдуць вас непрыгатаванымі, мы не асароміліся, каб не сказаць “вы”, пахваліўшыся з гэткаю пэўнасьцю.</verse>
				<verse number="5">Дык я палічыў патрэбным папрасіць братоў, каб яны наперад пайшлі да вас і загадзя паклапаціліся, каб абяцанае раней дабраславеньне вашае было падрыхтаванае так, як дабраславеньне, а не як з прымусу.</verse>
				<verse number="6">Вось жа: хто сее скупа, той скупа і пажне; а хто сее з дабраславеньнем, той з дабраславеньнем і пажне.</verse>
				<verse number="7">Кожны [няхай робіць] паводле вызначэньня сэрца, не са смуткам або з патрэбы, бо Бог любіць таго, хто з добрай ахвотай дае.</verse>
				<verse number="8">А Бог магутны памножыць у вас усякую ласку, каб, заўсёды і ў-ва ўсім маючы ўсялякую задаволенасьць, вы былі багатыя на ўсякую добрую справу,</verse>
				<verse number="9">як напісана: «Раскідаў, раздаў бедным; праведнасьць ягоная застаецца на вякі».</verse>
				<verse number="10">А Той, Хто дае насеньне сейбіту, дасьць і хлеб дзеля ежы, і памножыць насеньне вашае, і вырасьціць плады праведнасьці вашае,</verse>
				<verse number="11">каб ва ўсім вы ўзбагаціліся ва ўсякай шчырасьці, якая праз нас робіць падзяку Богу.</verse>
				<verse number="12">Бо справаваньне служэньня гэтага ня толькі дапаўняе нястачы сьвятых, але і багатае падзякамі да Бога ад многіх,</verse>
				<verse number="13">якія, выпрабаваўшы служэньне гэтае, славяць Бога за падпарадкаванасьць вызнаванаму вамі Эвангельлю Хрыстоваму і за шчырую супольнасьць з імі і з усімі</verse>
				<verse number="14">і моляцца за вас, жадаючы [быць] з вамі дзеля бязьмернай ласкі Божае ў вас.</verse>
				<verse number="15">Падзяка Богу за невымоўны дар Ягоны.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="10">
				<verse number="1">А я, Павал, які асабіста між вамі пакорны, а адсутны — адважны адносна вас, прашу вас праз ціхасьць і спагаднасьць Хрыста.</verse>
				<verse number="2">А прашу [пра тое], каб мне, калі прыйду, ня быць адважным з той пэўнасьцю, з якою я думаю адважыцца супраць некаторых, што думаюць пра нас, быццам мы паводле цела ходзім.</verse>
				<verse number="3">Бо мы, ходзячы ў целе, не паводле цела змагаемся,</verse>
				<verse number="4">бо зброя змаганьня нашага не цялесная, але магутная ад Бога на руйнаваньне цьвярдыняў.</verse>
				<verse number="5">[Мы змагаемся,] руйнуючы думкі і ўсякае ўзьвялічваньне, якія паднімаюцца супраць веданьня Бога, і беручы ў палон усякую думку на паслухмянасьць Хрысту,</verse>
				<verse number="6">і гатовыя пакараць кожную непаслухмянасьць, калі вашая паслухмянасьць споўніцца.</verse>
				<verse number="7">Ці на аблічча вы глядзіцё? Калі хто перакананы ў сабе, што ён — Хрыстовы, той няхай думае ў сабе, што, як ён — Хрыстовы, гэтак і мы — Хрыстовыя.</verse>
				<verse number="8">Бо калі я яшчэ больш буду хваліцца нашай уладай, якую Госпад даў нам на збудаваньне, а не на руйнаваньне вашае, не асаромлюся.</verse>
				<verse number="9">Каб ня думаў хто, быццам я палохаю вас пасланьнямі,</verse>
				<verse number="10">што скажа: «Пасланьні важкія і магутныя, а прыйшоўшы целам — слабы, і слова [вартае] пагарды».</verse>
				<verse number="11">Гэтакі няхай улічыць, што, якія мы ў слове ў пасланьнях, адсутныя, гэткія і на справе, прысутныя.</verse>
				<verse number="12">Бо мы не адважваемся мерацца ці параўноўвацца з некаторымі, якія самі сябе адрэкамэндоўваюць, бо яны не разумеюць, што мераюць сябе самімі сабою і параўноўваюць сябе з сабою.</verse>
				<verse number="13">А мы не бяз меры хваліцца будзем, але паводле меры меркі, якой надзяліў нас Бог мерыць, каб дасягнуць і да вас.</verse>
				<verse number="14">Бо мы не напружваем сябе, быццам не дасягнуўшы да вас, бо мы дасягнулі вас Эвангельлем Хрыстовым.</verse>
				<verse number="15">Мы не бяз меры хвалімся чужою працаю, але маем надзею, што з узрастаньнем веры вашае з лішкам узьвялічымся і мы ў вас паводле часткі нашае,</verse>
				<verse number="16">каб дабравесьціць і далей па-за вамі, а не хваліцца прыгатаваным у чужой частцы.</verse>
				<verse number="17">А хто хваліцца, няхай у Госпадзе хваліцца.</verse>
				<verse number="18">Бо ня той варты, хто сам сябе адрэкамэндоўвае, але каго адрэкамэндоўвае Госпад.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="11">
				<verse number="1">О, каб вы крыху пацярпелі маю неразумнасьць! Але вы і церпіце мяне!</verse>
				<verse number="2">Бо я руплюся пра вас руплівасьцю Божай, бо я заручыў вас з адным Мужам, каб паставіць побач з Хрыстом чыстую дзеву.</verse>
				<verse number="3">Але баюся, каб, як зьмей зьвёў Еву подступам сваім, гэтак і вашыя думкі не папсаваліся, [адыйшоўшы] ад шчырасьці, якая ў Хрысьце.</verse>
				<verse number="4">Бо калі хто, прыйшоўшы, будзе абвяшчаць другога Ісуса, якога мы не абвяшчалі, ці калі вы атрымаеце іншага духа, якога ня атрымоўвалі, ці іншае Эвангельле, якога не прыймалі, дык вы будзеце вельмі цярплівымі.</verse>
				<verse number="5">Але я лічу, што я ні ў чым ня горшы ад найпаважнейшых апосталаў,</verse>
				<verse number="6">бо, хоць я просты ў слове, але ня ў веданьні, бо мы ў-ва ўсім выявілі гэта сярод вас.</verse>
				<verse number="7">Ці ўчыніў я грэх, што паніжаў сябе, каб узвысіць вас, бо задарма дабравесьціў вам Эвангельле Божае?</verse>
				<verse number="8">У другіх цэркваў я браў, атрымліваючы плату дзеля служэньня вам, і, прысутны ў вас і маючы нястачу, нікога не абцяжарваў,</verse>
				<verse number="9">бо нястачу маю дапоўнілі браты, якія прыйшлі з Македоніі; і ў-ва ўсім я пільнаваўся і буду пільнавацца, каб ня быць вам цяжарам.</verse>
				<verse number="10">Ёсьць праўда Хрыстовая ў-ва мне, што пахвала гэтая ня будзе забраная ў мяне ў краях Ахаі.</verse>
				<verse number="11">Дзеля чаго? Ці што не люблю вас? Бог ведае!</verse>
				<verse number="12">Але гэта раблю і буду рабіць, каб адсекчы нагоду тым, якія хочуць [мець] нагоду, каб у тым, чым яны хваляцца, былі знойдзены такімі, як і мы.</verse>
				<verse number="13">Бо гэтакія фальшывыя апосталы, падступныя работнікі, якія робяць выгляд апосталаў Хрыстовых.</verse>
				<verse number="14">І ня дзіва, бо і сам шатан робіць выгляд анёла сьвятла.</verse>
				<verse number="15">Дык не вялікая рэч, калі і служыцелі ягоныя робяць выгляд служыцеляў праведнасьці; канец іхні будзе паводле ўчынкаў іхніх.</verse>
				<verse number="16">Ізноў кажу: няхай ніхто ня лічыць мяне неразумным, а калі не, дык прыйміце мяне хоць як неразумнага, каб і мне крыху нечым пахваліцца.</verse>
				<verse number="17">Што кажу, тое кажу не паводле Госпада, але як у неразумнасьці, у гэткай пэўнасьці пахвальбы.</verse>
				<verse number="18">Калі многія хваляцца паводле цела, і я буду хваліцца.</verse>
				<verse number="19">Бо вы [людзі] мудрыя, ахвотна церпіце неразумных.</verse>
				<verse number="20">Бо вы церпіце, калі хто вас зьневаляе, калі хто аб’ядае, калі хто абірае, калі хто вывышаецца, калі хто б’е вас па абліччы.</verse>
				<verse number="21">На сорам кажу, што мы быццам саслабелі. А калі хто адважваецца ў чым, кажу ў неразумнасьці, адважваюся і я.</verse>
				<verse number="22">Яны Гебраі? І я. Яны Ізраільцяне? І я. Яны — насеньне Абрагама? І я.</verse>
				<verse number="23">Яны — служыцелі Хрыста? Здурэўшы кажу: я больш! Шмат больш у працы, бязьмерна ў ранах, шмат больш у вязьніцах, часта пры сьмерці.</verse>
				<verse number="24">Ад Юдэяў пяць разоў атрымаў сорак [удараў] без аднаго;</verse>
				<verse number="25">тройчы білі мяне кіямі, аднойчы каменавалі; тройчы разьбіваўся карабель, ноч і дзень быў я ў глыбіні.</verse>
				<verse number="26">Часта ў падарожжах, у небясьпеках на рэках, у небясьпеках ад разбойнікаў, у небясьпеках ад свайго народу, у небясьпеках ад паганаў, у небясьпеках у горадзе, у небясьпеках у пустыні, у небясьпеках на моры, у небясьпеках між фальшывымі братамі,</verse>
				<verse number="27">у працы і ў стоме, часта ў чуваньнях, у голадзе і смазе, часта ў пастах, у сьцюжы і галізьне.</verse>
				<verse number="28">Акрамя выключных [здарэньняў], у мяне штодня зграмаджэньне, турбота пра ўсе цэрквы.</verse>
				<verse number="29">Хто зьнемагае, і я не зьнемагаю? Хто горшыцца, і я не палаю?</verse>
				<verse number="30">Калі мушу хваліцца, буду хваліцца маёй слабасьцю.</verse>
				<verse number="31">Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які дабраслаўлёны на вякі, ведае, што я не хлушу.</verse>
				<verse number="32">У Дамаску намесьнік валадара Арэты ахоўваў горад Дамаск, хочучы схапіць мяне;</verse>
				<verse number="33">і я ў кашы быў спушчаны з вакна праз мур, і ўцёк ад рук ягоных.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="12">
				<verse number="1">Не карысна мне хваліцца, бо я дайду да відзежаў і адкрыцьцяў Госпадавых.</verse>
				<verse number="2">Ведаю чалавека ў Хрысьце, які чатырнаццаць год таму, ці ў целе — ня ведаю, ці па-за целам — ня ведаю, Бог ведае, быў падхоплены да трэцяга неба.</verse>
				<verse number="3">І ведаю гэткага чалавека, ці ў целе, ці па-за целам, ня ведаю, Бог ведае,</verse>
				<verse number="4">які быў падхоплены ў рай і чуў невымоўныя словы, якіх чалавеку нельга вымавіць.</verse>
				<verse number="5">Гэтакім буду хваліцца, а сабою ня буду хваліцца, хіба толькі слабасьцямі маімі.</verse>
				<verse number="6">Бо калі захачу хваліцца, ня буду неразумным, бо скажу праўду; але я шкадую сябе, каб ніхто не падумаў пра мяне больш, чым бачыць у-ва мне або чуе ад мяне.</verse>
				<verse number="7">І, каб я не вывышаўся празьмернасьцю адкрыцьцяў, дадзены мне бадыль у цела, анёл шатана, каб біць мяне, каб я не вывышаўся.</verse>
				<verse number="8">Дзеля гэтага тройчы прасіў я Госпада, каб ён адыйшоў ад мяне.</verse>
				<verse number="9">І [Госпад] сказаў мне: «Хопіць табе ласкі Маёй, бо моц Мая спаўняецца ў слабасьці». Дык ахвотна больш буду хваліцца слабасьцямі маімі, каб жыла ў-ва мне моц Хрыстовая.</verse>
				<verse number="10">Дзеля гэтага я маю ўпадабаньне і ў слабасьцях, у крыўдах, у патрэбах, у перасьледаваньнях, ва ўцісках за Хрыста, бо, калі я слабы, тады моцны.</verse>
				<verse number="11">Я стаўся неразумным, хвалячыся; вы мяне змусілі. Бо трэба было, каб я вамі быў адрэкамэндаваны, бо ні ў чым я ня горшы за найпаважнейшых апосталаў, хоць я і нішто.</verse>
				<verse number="12">Знакі апостала ўчыненыя між вамі ва ўсякай цярплівасьці, у знаках, і цудах, і сілах.</verse>
				<verse number="13">Бо што ёсьць, у чым вы горшыя за іншыя цэрквы? Хіба тое, што я ня быў вам цяжарам. Даруйце мне гэткую несправядлівасьць.</verse>
				<verse number="14">Вось, трэці раз я гатовы ісьці да вас і ня буду цяжарам для вас, бо шукаю ня вашага, але вас. Бо ня дзеці павінны зьбіраць скарбы для бацькоў, але бацькі для дзяцей.</verse>
				<verse number="15">Я ахвотна буду выдаткоўваць [сваё] і аддаваць сябе за душы вашыя, нават калі, любячы вас шмат больш, я менш люблены вамі.</verse>
				<verse number="16">Дык няхай я сам не абцяжарваў вас, але можа, як хітрун, подступам браў з вас?</verse>
				<verse number="17">Нікога я не пасылаў да вас, каб праз яго скарыстацца ад вас.</verse>
				<verse number="18">Я прасіў Ціта і паслаў з [ім] брата. Ці скарыстаўся чым ад вас Ціт? Ці ня ў тым самым Духу мы хадзілі? Ці не па тых самых сьлядах?</verse>
				<verse number="19">Ці ізноў думаеце, што мы апраўдываемся перад вамі? Мы гаворым перад Богам у Хрысьце, а ўсё, улюбёныя, дзеля вашага збудаваньня.</verse>
				<verse number="20">Бо баюся, каб, прыйшоўшы, не знайсьці мне вас такімі, якімі не хачу, і каб вам не знайсьці мяне такім, якім ня хочаце; каб не было сварак, зайздрасьці, ярасьці, сварлівасьці, абмаўляньняў, нагавораў, пыхі, бязладзьдзя,</verse>
				<verse number="21">каб, калі ізноў прыйду, не панізіў мяне Бог мой у вас, і каб я ня плакаў пра многіх, якія зграшылі раней і не навярнуліся ад нячыстасьці, і распусты, і бессаромнасьці, якія ўчынялі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="13">
				<verse number="1">Ужо ў трэці раз я іду да вас. Пры вуснах двух сьведкаў або трох будзе стаяць кожнае слова.</verse>
				<verse number="2">Я раней казаў і папярэджваю, як прысутны ў вас другі раз, і цяпер, адсутны, пішу да тых, якія раней зграшылі, і ўсіх іншых, што, калі зноў прыйду, ня буду шкадаваць.</verse>
				<verse number="3">Вы шукаеце доказу, што ў-ва мне гаворыць Хрыстос, Які не слабы для вас, але моцны ў вас.</verse>
				<verse number="4">Бо хоць Ён і ўкрыжаваны ў нядужасьці, але жывы сілаю Божай; і мы слабыя ў Ім, але будзем жывыя з Ім сілаю Божаю ў вас.</verse>
				<verse number="5">Выпрабуйце саміх сябе, ці вы ў веры? Саміх сябе выспрабуйце. Ці вы ня ведаеце саміх сябе, што Ісус Хрыстос у вас? Хіба што вы ў нечым няздатныя.</verse>
				<verse number="6">А спадзяюся, што вы даведаецеся, што мы не няздатныя.</verse>
				<verse number="7">Мы ж молімся да Бога, каб вы не рабілі аніякага ліха, не каб нам выглядаць вартымі, але каб вы рабілі дабро, а мы былі як няздатныя.</verse>
				<verse number="8">Бо мы нічога ня можам супраць праўды, а толькі за праўду.</verse>
				<verse number="9">Бо мы радуемся, калі мы слабыя, а вы моцныя; і пра гэта і молімся, пра вашую дасканаласьць.</verse>
				<verse number="10">Дзеля гэтага я і пішу гэтае, адсутны, каб, прысутны, ня дзейнічаў сувора паводле ўлады, якую даў мне Госпад на збудаваньне, а не на руйнаваньне.</verse>
				<verse number="11">Нарэшце, браты, радуйцеся, рабіцеся дасканалымі, суцяшайцеся, будзьце аднадумнымі, жывіце ў супакоі, і Бог любові і супакою будзе з вамі.</verse>
				<verse number="12">Прывітайце адзін аднаго ў сьвятым пацалунку. Вітаюць вас усе сьвятыя.</verse>
				<verse number="13">Ласка Госпада Ісуса Хрыста, і любоў Божая, і супольнасьць Сьвятога Духа з усімі вамі. Амэн.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="48">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Павал, апостал не ад людзей і не праз чалавека, але праз Ісуса Хрыста і Бога Айца, Які ўваскрасіў Яго з мёртвых,</verse>
				<verse number="2">і ўсе браты, што са мною, — цэрквам Галятыі:</verse>
				<verse number="3">ласка вам і супакой ад Бога Айца і ад Госпада нашага Ісуса Хрыста,</verse>
				<verse number="4">Які аддаў Сябе за грахі нашыя, каб вырваць нас з цяперашняга веку злога паводле волі Бога і Айца нашага,</verse>
				<verse number="5">Якому слава на вякі вякоў. Амэн.</verse>
				<verse number="6">Дзіўлюся, што вы гэтак хутка перакінуліся ад Таго, Які паклікаў вас да ласкі Хрыста, да іншага дабравесьця,</verse>
				<verse number="7">якое ня ёсьць іншае, а толькі ёсьць некаторыя, якія вас трывожаць і хочуць перамяніць Эвангельле Хрыстовае.</verse>
				<verse number="8">Але калі нават мы ці анёл з неба будзе дабравесьціць вам насуперак таму, што мы дабравесьцілі вам, няхай будзе адлучаны!</verse>
				<verse number="9">Як раней мы сказалі, і цяпер ізноў кажу: калі хто дабравесьціць вам насуперак таму, што вы прынялі, няхай будзе адлучаны!</verse>
				<verse number="10">Бо ці ж я на людзей спадзяюся, ці на Бога? Ці шукаю, каб спадабацца людзям? Бо калі б я яшчэ людзям дагаджаў, дык ня быў бы слугою Хрыста.</verse>
				<verse number="11">Паведамляю ж вам, браты, што Эвангельле, якое я дабравесьціў, ня ёсьць ад чалавека;</verse>
				<verse number="12">бо я не праз чалавека прыняў яго і быў навучаны, але праз адкрыцьцё Ісуса Хрыста.</verse>
				<verse number="13">Бо вы чулі пра мой ранейшы лад жыцьця ў Юдэйстве, што я бяз меры перасьледаваў Царкву Божую і нішчыў яе,</verse>
				<verse number="14">і апярэджваў у Юдэйстве многіх аднагодкаў у родзе маім, будучы найбольшым рупліўцам традыцыяў бацькоў маіх.</verse>
				<verse number="15">Калі ж спадабалася Богу, Які аддзяліў мяне ад улоньня маці маёй і паклікаў ласкай Сваёй,</verse>
				<verse number="16">адкрыць у-ва мне Сына Свайго, каб я дабравесьціў Яго сярод паганаў, я адразу не зьвярнуўся да цела і крыві</verse>
				<verse number="17">і не ўзыйшоў у Ерусалім да апосталаў, якія былі раней за мяне, але пайшоў у Арабію і зноў вярнуўся ў Дамаск.</verse>
				<verse number="18">Пасьля, праз тры гады, я ўзыйшоў у Ерусалім пабачыцца з Пятром і быў у яго пятнаццаць дзён.</verse>
				<verse number="19">А з іншых апосталаў я ня бачыў нікога, акрамя Якуба, брата Госпадавага.</verse>
				<verse number="20">А што пішу вам, вось, перад Богам [сьведчу], што не хлушу.</verse>
				<verse number="21">Пасьля я пайшоў у краіны Сірыі і Кілікіі.</verse>
				<verse number="22">А з аблічча я быў невядомы цэрквам Юдэі, што ў Хрысьце,</verse>
				<verse number="23">а толькі чулі яны, што той, які некалі перасьледаваў іх, цяпер дабравесьціць веру, якую раней нішчыў,</verse>
				<verse number="24">і славілі за мяне Бога.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">Пасьля, праз чатырнаццаць гадоў, хадзіў я ізноў у Ерусалім з Барнабам, узяўшы з сабою і Ціта.</verse>
				<verse number="2">Хадзіў жа я паводле адкрыцьця і прадставіў ім, асабліва тым, якія лічацца [галоўнымі], Эвангельле, якое абвяшчаю сярод паганаў, ці не надарма бягу або бег?</verse>
				<verse number="3">Але і Ціт, які быў са мною, які быў Грэк, ня быў змушаны абрэзацца.</verse>
				<verse number="4">Фальшывым жа братам, якія паўкрадаліся і прыйшлі падгледзець нашую свабоду, якую мы маем у Хрысьце Ісусе, каб зьняволіць нас,</verse>
				<verse number="5">мы ні на гадзіну не паддаліся і не падпарадкаваліся, каб праўда Эвангельля захавалася ў вас.</verse>
				<verse number="6">А тыя, якія лічацца [галоўнымі], (хоць якія яны былі некалі, для мяне няма розьніцы, [бо] Бог не зважае на аблічча чалавека), тыя, якія лічацца [галоўнымі], мне нічога не пярэчылі,</verse>
				<verse number="7">але наадварот, убачыўшы, што мне даверана Эвангельле [для] неабрэзаных, як Пятру — [для] абрэзаных,</verse>
				<verse number="8">бо Той, Які дзейнічаў праз Пятра ў апостальстве ў абрэзаных, дзейнічаў і праз мяне між паганамі,</verse>
				<verse number="9">і пазнаўшы ласку, якая дадзена мне, Якуб, і Кіфа, і Ян, якія лічацца слупамі, далі мне і Барнабу правіцу супольнасьці, каб мы [ішлі] да паганаў, а яны — да абрэзаных,</verse>
				<verse number="10">толькі каб мы памяталі пра ўбогіх, што я гэтаксама і намагаўся рабіць.</verse>
				<verse number="11">Калі ж Пётар прыйшоў у Антыёхію, я асабіста супрацьстаў яму, таму што [варта] было ганіць [яго].</verse>
				<verse number="12">Бо перад тым, як прыйшлі некаторыя ад Якуба, ён еў разам з паганамі; а калі яны прыйшлі, ухіляўся і аддзяляўся, баючыся абрэзаных.</verse>
				<verse number="13">І з ім крывадушнічалі іншыя Юдэі, так што нават Барнаба быў захоплены іхняй крывадушнасьцю.</verse>
				<verse number="14">Але калі я ўбачыў, што яны ня ходзяць проста паводле праўды Эвангельскай, я сказаў Пятру пры ўсіх: «Калі ты, будучы Юдэем, жывеш па-паганску, а не па-юдэйску, чаму паганаў змушаеш жыць па-юдэйску?»</verse>
				<verse number="15">Мы паводле прыроды Юдэі, а не з паганаў грэшнікі,</verse>
				<verse number="16">ведаючы, што чалавек апраўдваецца не праз учынкі Закону, а толькі праз веру ў Ісуса Хрыста, і мы паверылі ў Хрыста Ісуса, каб апраўдацца праз веру ў Хрыста, а не праз учынкі Закону, бо праз учынкі Закону ня будзе апраўданае ніводнае цела.</verse>
				<verse number="17">А калі, шукаючы апраўданьня ў Хрысьце, мы самі аказаліся грэшнікамі, дык ці Хрыстос — служыцель грэху? Няхай ня станецца!</verse>
				<verse number="18">Бо калі я зноў будую тое, што зруйнаваў, сам сябе зьяўляю парушальнікам.</verse>
				<verse number="19">Бо праз Закон я памёр для Закону, каб жыць для Бога.</verse>
				<verse number="20">Я ўкрыжаваны з Хрыстом, і ўжо ня я жыву, але жыве ў-ва мне Хрыстос. А што цяпер жыву ў целе, жыву праз веру ў Сына Божага, Які палюбіў мяне і выдаў Сябе за мяне.</verse>
				<verse number="21">Не адкідаю ласкі Божае. Бо калі праз Закон праведнасьць, дык Хрыстос надарма памёр.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">О, бяздумныя Галяты! Хто зачараваў не пакарацца праўдзе вас, перад вачыма якіх быў раней апісаны Ісус Хрыстос, [нібыта] ў вас укрыжаваны?</verse>
				<verse number="2">Гэтае толькі хачу даведацца ад вас: ці праз учынкі Закону вы атрымалі Духа, ці праз слуханьне веры?</verse>
				<verse number="3">Ці вы гэткія бяздумныя, што, пачаўшы духам, цяпер сканчваеце целам?</verse>
				<verse number="4">Ці гэтулькі перацярпелі вы надарма? Дый каб жа надарма!</verse>
				<verse number="5">Дык ці Той, Які дае вам Духа і робіць між вамі цуды, праз учынкі Закону [робіць] ці праз слуханьне веры?</verse>
				<verse number="6">Як Абрагам паверыў Богу, і залічана яму за праведнасьць,</verse>
				<verse number="7">гэтак і вы разумейце, што тыя, хто з веры, гэтыя ёсьць сыны Абрагама.</verse>
				<verse number="8">А Пісаньне, прадбачачы, што з веры Бог апраўдвае паганаў, раней дабравесьціла Абрагаму: «У табе будуць дабраслаўлёныя ўсе народы».</verse>
				<verse number="9">Так што тыя, хто з веры, дабраслаўляюцца разам з верным Абрагамам.</verse>
				<verse number="10">Бо ўсе тыя, хто праз учынкі Закону, тыя пад праклёнам. Бо напісана: «Пракляты ўсякі, хто не трывае ў-ва ўсім, што напісана ў кнізе Закону, каб рабіць гэтае».</verse>
				<verse number="11">А што Законам ніхто не апраўдаецца перад Богам, зразумела, бо: «Праведны з веры жыць будзе».</verse>
				<verse number="12">А Закон ня ёсьць з веры, але: «Чалавек, які спаўняе яго, жыць будзе ім».</verse>
				<verse number="13">Хрыстос адкупіў нас ад праклёну Закону, стаўшыся за нас праклёнам, бо напісана: «Пракляты ўсякі, хто вісіць на дрэве»,</verse>
				<verse number="14">каб дабраслаўленьне Абрагама ў Хрысьце Ісусе сталася на паганаў, каб абяцаньне Духа мы атрымалі праз веру.</verse>
				<verse number="15">Браты, па-чалавечаму кажу: нават чалавекам засьведчанага запавету ніхто не адкідае, ані не дадае [да яго].</verse>
				<verse number="16">Абяцаньні ж былі сказаныя Абрагаму і насеньню ягонаму. Ня кажа: «і насеньням», як пра многіх, але як пра аднаго: «і насеньню твайму», якое ёсьць Хрыстос.</verse>
				<verse number="17">Я вось кажу тое, што запавет пра Хрыста, раней засьведчаны Богам, Закон, які стаўся праз чатырыста трыццаць гадоў, не пазбаўляе сілы, каб зьнішчыць абяцаньне.</verse>
				<verse number="18">Бо калі спадчына праз Закон, дык ужо не праз абяцаньне; а Абрагаму Бог падараваў [яе] праз абяцаньне.</verse>
				<verse number="19">Дык навошта Закон? Ён дадзены з прычыны парушэньняў, пакуль прыйдзе насеньне, пра якое дадзена абяцаньне, загаданае праз анёлаў рукою пасярэдніка.</verse>
				<verse number="20">Пасярэднік жа ня ёсьць пры адным, а Бог адзін.</verse>
				<verse number="21">Дык ці Закон супраць абяцаньняў Божых? Няхай ня станецца! Бо калі б быў дадзены закон, які можа ажыўляць, праўдзіва, праведнасьць была б з закону.</verse>
				<verse number="22">Але Пісаньне замкнула ўсё пад грэхам, каб абяцаньне з веры Ісуса Хрыста было дадзена тым, якія вераць.</verse>
				<verse number="23">А перш, чым прыйшла вера, мы былі пад аховаю Закону, замкнёныя дзеля [атрыманьня] веры, якая мела адкрыцца.</verse>
				<verse number="24">Так што Закон стаўся нашым выхавацелем да Хрыста, каб нам быць апраўданымі з веры.</verse>
				<verse number="25">А калі прыйшла вера, мы ўжо не пад выхавацелем,</verse>
				<verse number="26">бо ўсе вы — сыны Божыя праз веру ў Хрыста Ісуса.</verse>
				<verse number="27">Бо ўсе тыя, хто ў Хрыста ахрысьціліся, у Хрыста апрануліся.</verse>
				<verse number="28">Няма ані Юдэя, ані Грэка; няма ані слугі, ані свабоднага; няма ані мужчыны, ані жанчыны, бо ўсе вы адно ў Хрысьце Ісусе.</verse>
				<verse number="29">А калі вы — Хрыстовыя, дык вы — насеньне Абрагама і паводле абяцаньня — спадкаемцы.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">Кажу вось: увесь час, пакуль спадкаемца — немаўля, ён нічым ня лепшы за слугу, хоць ён пан усяго,</verse>
				<verse number="2">але ён пад наглядчыкамі і аканомамі аж да вызначанага бацькам часу.</verse>
				<verse number="3">Гэтак і мы, калі былі немаўлятамі, былі паняволеныя стыхіям сьвету.</verse>
				<verse number="4">А калі прыйшла поўня часу, Бог паслаў Сына Свайго, Які быў з жанчыны і быў пад Законам,</verse>
				<verse number="5">каб адкупіць тых, якія пад Законам, каб нам атрымаць усынаўленьне.</verse>
				<verse number="6">А як вы — сыны, Бог паслаў у сэрцы вашыя Духа Сына Свайго, Які кліча: «Абба, Ойча!»</verse>
				<verse number="7">Так што ты ўжо не слуга, але сын; а калі сын, дык і спадкаемца Бога праз Хрыста.</verse>
				<verse number="8">Але тады, ня ведаючы Бога, вы служылі тым, якія паводле прыроды ня ёсьць богі.</verse>
				<verse number="9">Цяпер жа, пазнаўшы Бога, а больш пазнаныя Богам, як вы вяртаецеся ізноў да нядужых і ўбогіх стыхіяў, якім зноў хочаце служыць нанова?</verse>
				<verse number="10">Вы сочыце за днямі, і месяцамі, і порамі, і гадамі.</verse>
				<verse number="11">Баюся за вас, ці не надарма я працаваў у вас.</verse>
				<verse number="12">Прашу вас, браты, будзьце, як і я, бо і я, як вы. Вы нічым ня скрыўдзілі мяне.</verse>
				<verse number="13">А вы ведаеце, што я ў нядужасьці цела дабравесьціў вам раней,</verse>
				<verse number="14">і вы не пагардзілі спакусай маёй, якая ў целе маім, і не адапхнулі, але прынялі мяне, як анёла Божага, як Хрыста Ісуса.</verse>
				<verse number="15">Дык якое было шчасьце вашае! Бо сьведчу вам, што калі б было магчыма, вырваўшы вочы вашыя, вы далі б мне.</verse>
				<verse number="16">Дык ці ж я стаўся ворагам вашым, кажучы вам праўду?</verse>
				<verse number="17">Рупяцца пра вас нядобра, але хочуць аддзяліць вас [ад нас], каб вы рупіліся пра іх.</verse>
				<verse number="18">А добра рупіцца пра добрае заўсёды, а ня толькі, калі я прысутны ў вас,</verse>
				<verse number="19">дзеткі мае, якімі ізноў мучуся ў радзінах, пакуль не ўкшталтуецца ў вас Хрыстос.</verse>
				<verse number="20">Хацеў бы я цяпер быць прысутным у вас і зьмяніць голас мой, бо я зьбянтэжаны вамі.</verse>
				<verse number="21">Скажыце мне вы, якія хочаце быць пад Законам: ці ж вы ня слухаеце Закону?</verse>
				<verse number="22">Бо напісана, што Абрагам меў двух сыноў: аднаго ад служкі і аднаго ад свабоднай.</verse>
				<verse number="23">Але той, які ад служкі, народжаны паводле цела, а той, які ад свабоднай, — праз абяцаньне.</verse>
				<verse number="24">Гэта ёсьць алегорыя. Бо гэта два запаветы: адзін — ад гары Сынай, які нараджае на няволю, які ёсьць Агар,</verse>
				<verse number="25">бо Агар ёсьць гара Сынай у Арабіі і адпавядае цяперашняму Ерусаліму, які ў няволі з дзецьмі сваімі;</verse>
				<verse number="26">а Ерусалім, які ўверсе, — свабодны, ён ёсьць маці ўсім нам.</verse>
				<verse number="27">Бо напісана: «Узьвесяліся, няплодная, якая не нараджала; загукай і закрычы, якая ня мучылася ў радзінах, бо шмат дзяцей у самотнай, больш, чым у той, якая мае мужа».</verse>
				<verse number="28">А мы, браты, паводле Ісака — дзеці абяцаньня.</verse>
				<verse number="29">Але як тады той, які быў народжаны паводле цела, перасьледаваў таго, які паводле духа, гэтак і цяпер.</verse>
				<verse number="30">Але што кажа Пісаньне? «Выжані служку і сына ейнага, бо сын служкі ня будзе спадкаемцам разам з сынам свабоднай».</verse>
				<verse number="31">Дык вось, браты, мы — дзеці ня служкі, але свабоднай.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">Дык стойце ў свабодзе, якою вызваліў нас Хрыстос, і не патрапляйце ізноў пад ярмо няволі.</verse>
				<verse number="2">Вось я, Павал, кажу вам, што, калі вы абрэзваецеся, Хрыстос вам ня дасьць ніякай карысьці.</verse>
				<verse number="3">Зноў жа сьведчу ўсякаму чалавеку, які абрэзваецца, што ён павінен выканаць увесь Закон.</verse>
				<verse number="4">Вы, якія апраўдваецеся праз Закон, зьнішчылі [ў сабе] Хрыста, адпалі ад ласкі.</verse>
				<verse number="5">Бо мы духам праз веру чакаем надзеі праведнасьці.</verse>
				<verse number="6">Бо ў Хрысьце Ісусе ня мае сілы ані абразаньне, ані неабразаньне, але вера, якая дзейнічае праз любоў.</verse>
				<verse number="7">Вы беглі добра. Хто перашкодзіў вам, каб вы ня мелі перакананасьці ў праўдзе?</verse>
				<verse number="8">Гэткае перакананьне не ад Таго, Які вас кліча.</verse>
				<verse number="9">Малая кісьля ўсё цеста квасіць.</verse>
				<verse number="10">Я перакананы наконт вас у Госпадзе, што вы ня будзеце думаць аніяк іначай. А той, хто вас трывожыць, хто б ён ні быў, атрымае асуджэньне.</verse>
				<verse number="11">Калі ж я, браты, усё яшчэ абвяшчаю абразаньне, чаму я перасьледаваны? Тады зьнішчанае будзе згаршэньне крыжа.</verse>
				<verse number="12">О, каб былі адсечаны тыя, якія вас бунтуюць!</verse>
				<verse number="13">Бо вы да свабоды пакліканыя, браты. Толькі каб свабода ня [сталася] нагодай для [пажаданьняў] цела, але праз любоў служыце адзін аднаму.</verse>
				<verse number="14">Бо ўвесь Закон у адным слове спаўняецца: «Любі бліжняга твайго як самога сябе».</verse>
				<verse number="15">Калі ж адзін аднаго кусаеце і зьядаеце, глядзіце, ня будзьце зьнішчаныя адзін адным.</verse>
				<verse number="16">А я кажу: хадзіце [паводле] духа і пажаданьняў цела не спаўняйце.</verse>
				<verse number="17">Бо цела жадае насупраць духу, а дух — насупраць целу: яны адзін аднаму працівяцца, каб вы рабілі ня тое, што б хацелі.</verse>
				<verse number="18">Калі ж вы ведзеныя духам, вы не пад Законам.</verse>
				<verse number="19">А ўчынкі цела яўныя, яны ёсьць чужалоства, распуста, нячыстасьць, бессаромнасьць,</verse>
				<verse number="20">ідалапаклонства, чараўніцтва, варожасьць, сваркі, рэўнасьць, ярасьць, сварлівасьць, нязгода, герэзіі,</verse>
				<verse number="21">зайздрасьць, забойствы, п’янства, гулянкі і падобнае гэтаму. Гэта наперад кажу вам, як і раней казаў, што тыя, якія гэтак робяць, не ўспадкаемяць Валадарства Божага.</verse>
				<verse number="22">Плод жа Духа — любоў, радасьць, супакой, доўгацярплівасьць, ласкавасьць, добрасьць, вера,</verse>
				<verse number="23">ціхасьць, стрыманасьць. Супраць гэтакіх няма Закону.</verse>
				<verse number="24">А тыя, якія Хрыстовыя, укрыжавалі цела з пакутамі і пажаданьнямі.</verse>
				<verse number="25">Калі мы жывем [паводле] Духа, дык і ходзім сьледам за Духам.</verse>
				<verse number="26">Не шукайма пустой славы, адзін аднаго раздражняючы, адзін аднаму зайздросьцячы.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="6">
				<verse number="1">Браты, калі і ўпадзе чалавек у які праступак, вы, духоўныя, выпраўляйце гэткага ў духу ціхасьці, зважаючы на сябе, каб ня быць спакушаным.</verse>
				<verse number="2">Насіце цяжары адзін аднаго, і гэтак споўніце закон Хрыстовы.</verse>
				<verse number="3">Бо калі хто думае, што ён ёсьць нешта, будучы нічым, ашуквае самога сябе.</verse>
				<verse number="4">А кожны няхай выспрабоўвае справы свае, і тады будзе мець пахвалу толькі адносна сябе, а не адносна другога.</verse>
				<verse number="5">Бо кожны панясе свой цяжар.</verse>
				<verse number="6">А хто навучаецца ў слове, няхай дзеліцца ўсякім дабром з тым, хто навучае.</verse>
				<verse number="7">Не падманвайцеся, з Бога не пасьмяешся. Бо што чалавек сее, тое і будзе жаць.</verse>
				<verse number="8">Хто сее ў цела сваё, з цела будзе жаць сапсутасьць; а хто сее ў Дух, з Духа будзе жаць жыцьцё вечнае.</verse>
				<verse number="9">А робячы дабро, ня будзем журыцца, бо ў свой час будзем жаць, калі не саслабеем.</verse>
				<verse number="10">Дык пакуль маем час, будзем рабіць дабро ўсім, а найбольш — сваім у веры.</verse>
				<verse number="11">Бачыце, якімі вялікімі літарамі напісаў я вам сваёю рукою.</verse>
				<verse number="12">Тыя, якія хочуць мець добры выгляд паводле цела, прымушаюць вас абрэзвацца толькі дзеля таго, каб ня быць ім перасьледаванымі за крыж Хрыстовы.</verse>
				<verse number="13">Бо нават тыя, што абрэзваюцца, самі не захоўваюць Закон, але хочуць, каб вы абрэзваліся, каб хваліцца целам вашым.</verse>
				<verse number="14">А мне няхай не надарыцца хваліцца, хіба толькі крыжам Госпада нашага Ісуса Хрыста, праз які для мяне сьвет укрыжаваны, і я — для сьвету.</verse>
				<verse number="15">Бо ў Хрысьце Ісусе ня мае аніякай сілы ані абразаньне, ані неабразаньне, але новае стварэньне.</verse>
				<verse number="16">І хто ходзіць паводле гэтага правіла, на тых — супакой і міласэрнасьць, і на Ізраіль Божы.</verse>
				<verse number="17">Нарэшце, няхай ніхто не дадае мне працы, бо я нашу пазнакі Госпада Ісуса на целе маім.</verse>
				<verse number="18">Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з духам вашым, браты. Амэн.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="49">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Павал, апостал Ісуса Хрыста з волі Божай, — сьвятым, што ў Эфэсе, і верным у Хрысьце Ісусе:</verse>
				<verse number="2">ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.</verse>
				<verse number="3">Дабраслаўлёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які дабраславіў нас у Хрысьце ўсякім духоўным дабраслаўленьнем у нябёсах,</verse>
				<verse number="4">бо Ён выбраў нас у Ім да стварэньня сьвету, каб быць нам сьвятымі і беззаганнымі перад Ім у любові,</verse>
				<verse number="5">прадвызначыўшы нас на ўсынаўленьне Сабе праз Ісуса Хрыста з упадабаньня волі Сваёй,</verse>
				<verse number="6">на пахвалу славы ласкі Сваёй, якой абдарыў нас ва Ўлюбёным,</verse>
				<verse number="7">у Якім маем адкупленьне праз кроў Яго, адпушчэньне грахоў, паводле багацьця ласкі Яго,</verse>
				<verse number="8">якую Ён шчодра зьявіў нам ва ўсякай мудрасьці і разуменьні,</verse>
				<verse number="9">даўшы нам ведаць таямніцу волі Сваёй, паводле ўпадабаньня Свайго, што Ён раней пастанавіў у Сабе,</verse>
				<verse number="10">дзеля ўпарадкаваньня поўні часоў, каб усё, што ў небе і што на зямлі, было пад галавою — Хрыстом.</verse>
				<verse number="11">У Ім, у Якім і мы сталіся спадкаемцамі, былі мы прадвызначаныя на гэта паводле вызначэньня Таго, Хто ўсё зьдзяйсьняе паводле жаданьня волі Сваёй,</verse>
				<verse number="12">каб быць нам на пахвалу славы Яго, нам, якія раней спадзяваліся на Хрыста.</verse>
				<verse number="13">У Ім і вы, пачуўшы слова праўды, Эвангельле вашага збаўленьня, і паверыўшы ў Яго, запячатаныя абяцаным Духам Сьвятым,</verse>
				<verse number="14">Які ёсьць зарука спадчыны нашае на выкупленьне ўдзелу, на пахвалу славы Яго.</verse>
				<verse number="15">Дзеля гэтага і я, пачуўшы пра вашую веру ў Хрыста Ісуса і пра любоў да ўсіх сьвятых,</verse>
				<verse number="16">няспынна дзякую за вас Богу, узгадваючы пра вас у малітвах маіх,</verse>
				<verse number="17">каб Бог Госпада нашага Ісуса Хрыста, Айцец славы, даў вам Духа мудрасьці і адкрыцьця ў пазнаньні Яго,</verse>
				<verse number="18">прасьветленыя вочы сэрца вашага, каб вы ўбачылі, якая ёсьць надзея пакліканьня Яго, і якое багацьце славы спадчыны Яго для сьвятых,</verse>
				<verse number="19">і якая бязьмерная вялікасьць моцы Яго для нас, якія вераць праз дзеяньне ўладнай магутнасьці Яго,</verse>
				<verse number="20">якою Ён дзейнічаў у Хрысьце, уваскрасіўшы Яго з мёртвых і пасадзіўшы праваруч Сябе ў небе,</verse>
				<verse number="21">вышэй за ўсякае начальства, і ўладу, і сілу, і панаваньне, і ўсякае імя, названае ня толькі ў гэтым веку, але і ў будучым,</verse>
				<verse number="22">і ўсё Ён скарыў пад ногі Ягоныя і даў Яго за галаву над усім у Царкве,</verse>
				<verse number="23">якая ёсьць Цела Ягонае, поўня Таго, Які ўсё ў-ва ўсім напаўняе.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">І вас, мёртвых праз праступкі і грахі вашыя,</verse>
				<verse number="2">у якіх вы некалі хадзілі паводле веку гэтага сьвету, па волі князя, які валадарыць у паветры, духа, які дзейнічае цяпер у сынах непакорнасьці, —</verse>
				<verse number="3">між якімі і мы ўсе жылі некалі ў пажаданьнях цела нашага, выконваючы волю цела і думак, і былі па прыродзе дзецьмі гневу, як і іншыя, —</verse>
				<verse number="4">Бог, багаты міласэрнасьцю, праз вялікую любоў Сваю, якою палюбіў нас,</verse>
				<verse number="5">і нас, мёртвых праз праступкі, ажывіў разам з Хрыстом, — ласкай вы збаўленыя, —</verse>
				<verse number="6">і ўваскрасіў, і пасадзіў у нябёсах у Хрысьце Ісусе,</verse>
				<verse number="7">каб зьявіць у вяках, якія прыходзяць, бязьмернасьць багацьця ласкі Сваёй у ласкавасьці да нас у Хрысьце Ісусе.</verse>
				<verse number="8">Бо ласкаю вы збаўленыя праз веру; і гэта не ад вас — Божы дар:</verse>
				<verse number="9">не праз учынкі, каб ніхто не хваліўся.</verse>
				<verse number="10">Бо мы — твор Ягоны, створаныя ў Хрысьце Ісусе на добрыя ўчынкі, якія Бог загадзя прыгатаваў, каб мы ў іх хадзілі.</verse>
				<verse number="11">Дзеля гэтага памятайце, што вы, некалі пагане целам, называныя неабрэзанымі праз тых, якія завуцца абрэзанымі целам [абразаньнем], зробленым рукамі,</verse>
				<verse number="12">што вы былі ў той час без Хрыста, адлучаныя ад грамадзянства Ізраіля і чужыя запаветам абяцаньня, ня маючы надзеі і бязбожнікі ў сьвеце.</verse>
				<verse number="13">А цяпер у Хрысьце Ісусе вы, што былі некалі далёка, сталіся блізкімі праз кроў Хрыста.</verse>
				<verse number="14">Бо Ён — супакой наш, Які ўчыніў з абодвух адно і зруйнаваў загарадку, што стаяла пасярэдзіне,</verse>
				<verse number="15">зьнішчыўшы варожасьць Целам Сваім, Закон прыказаньняў, які быў у пастановах, каб з двух стварыць у Сабе аднаго новага чалавека, прыносячы супакой,</verse>
				<verse number="16">і ў адным целе пагадзіць абодвух з Богам праз крыж, забіўшы на ім варожасьць.</verse>
				<verse number="17">І, прыйшоўшы, Ён дабравесьціў супакой вам, якія далёка і якія блізка,</verse>
				<verse number="18">бо праз Яго абодва маем доступ да Айца ў адным Духу.</verse>
				<verse number="19">Дык вы ўжо не чужынцы і ня прыхадні, але суграмадзяне сьвятым і хатнія ў Бога,</verse>
				<verse number="20">збудаваныя на падмурку апосталаў і прарокаў, маючы Самога Ісуса Хрыста за кутні камень,</verse>
				<verse number="21">на якім уся пабудова, разам змацаваная, расьце ў сьвятую бажніцу ў Госпадзе,</verse>
				<verse number="22">на якім і вы разам будуецеся на жытло Божае Духам.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">Дзеля гэтага вось я, Павал, — вязень Ісуса Хрыста за вас, паганаў.</verse>
				<verse number="2">Як вы чулі пра распарадкаваньне ласкі Божае, дадзенае мне дзеля вас,</verse>
				<verse number="3">што паводле адкрыцьця Ён аб’явіў мне таямніцу, (як я коратка напісаў вышэй,</verse>
				<verse number="4">з чаго, чытаючы, можаце зразумець маё разуменьне таямніцы Хрыстовай),</verse>
				<verse number="5">якая ў іншых пакаленьнях не была вядомая сынам чалавечым, як цяпер адкрыта сьвятым апосталам Ягоным і прарокам праз Духа,</verse>
				<verse number="6">што і пагане ёсьць суспадчыньнікамі, і адным целам, і супольнікамі абяцаньня Ягонага ў Хрысьце праз Эвангельле,</verse>
				<verse number="7">якога я стаўся служыцелем паводле дару ласкі Божае, дадзенае мне дзеяньнем сілы Яго.</verse>
				<verse number="8">Мне, найменшаму з усіх сьвятых, дадзена ласка гэтая — сярод паганаў дабравесьціць пра недасьледнае багацьце Хрыстовае</verse>
				<verse number="9">і зрабіць яўным для ўсіх, якое ёсьць распарадкаваньне таямніцы, што схаваная ад вякоў у Богу, Які стварыў усё праз Ісуса Хрыста,</verse>
				<verse number="10">каб цяпер праз Царкву сталася вядомаю начальствам і ўладам у нябёсах разнастайная мудрасьць Божая,</verse>
				<verse number="11">паводле адвечнага вызначэньня, якое Ён зрабіў у Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым,</verse>
				<verse number="12">у Якім маем адвагу і доступ з пэўнасьцю праз веру ў Яго.</verse>
				<verse number="13">Таму прашу вас не журыцца з прычыны прыгнёту майго дзеля вас, бо гэта ёсьць слава вашая.</verse>
				<verse number="14">Дзеля гэтага схіляю калені мае перад Айцом Госпада нашага Ісуса Хрыста,</verse>
				<verse number="15">ад Якога мае назоў усякае бацькоўства ў небе і на зямлі,</verse>
				<verse number="16">каб Ён даў вам, паводле багацьця славы Сваёй, сілай умацавацца праз Духа Ягонага ва ўнутраным чалавеку,</verse>
				<verse number="17">каб Хрыстос пасяліўся праз веру ў сэрцах вашых,</verse>
				<verse number="18">каб вы, укараніўшыся і ўмацаваўшыся ў любові, здолелі сьцяміць разам з усімі сьвятымі, што ёсьць шырыня і даўжыня, глыбіня і вышыня,</verse>
				<verse number="19">і зразумець любоў Хрыстовую, якая вышэй за разуменьне, каб вам напоўніцца ўсёю поўняй Божаю.</verse>
				<verse number="20">А Таму, Хто сілаю, якая дзейнічае ў нас, можа зрабіць нашмат больш за ўсё, пра што мы просім або разумеем,</verse>
				<verse number="21">Яму слава ў Царкве ў Хрысьце Ісусе ва ўсіх пакаленьнях на вякі вякоў. Амэн.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">Дык я, вязень у Госпадзе, малю вас хадзіць дастойна пакліканьня, якім вы пакліканыя,</verse>
				<verse number="2">з усёй пакорай розуму і ціхасьцю, з доўгацярплівасьцю, церпячы адзін аднаго з любоўю,</verse>
				<verse number="3">намагаючыся захаваць еднасьць духа ў саюзе супакою.</verse>
				<verse number="4">Адно Цела і адзін Дух, як вы і пакліканыя да аднае надзеі вашага пакліканьня;</verse>
				<verse number="5">Адзін Госпад, адна вера, адно хрышчэньне,</verse>
				<verse number="6">Адзін Бог і Айцец усіх, Які над усімі, і праз усіх, і ў-ва ўсіх вас.</verse>
				<verse number="7">А кожнаму з нас дадзена ласка паводле меры дару Хрыстовага.</verse>
				<verse number="8">Дзеля гэтага і кажа: «Узыйшоўшы на вышыню, паланіў палон і даў дары людзям».</verse>
				<verse number="9">А «ўзыйшоў» што ёсьць, як ня тое, што ён спачатку зыходзіў у прадонныя месцы зямлі?</verse>
				<verse number="10">Зыйшоўшы, Ён ёсьць і Той, Які ўзыйшоў вышэй за ўсе нябёсы, каб споўніць усё.</verse>
				<verse number="11">І Ён паставіў адных апосталамі, другіх прарокамі, іншых эвангелістамі, іншых пастырамі і настаўнікамі</verse>
				<verse number="12">дзеля ўдасканальваньня сьвятых на справу служэньня, на будаваньне Цела Хрыстовага,</verse>
				<verse number="13">пакуль усе дойдзем да еднасьці веры і пазнаньня Сына Божага, да мужа дасканалага, да меры ўзросту поўні Хрыстовае,</verse>
				<verse number="14">каб мы не былі больш немаўлятамі, якіх хістае і захапляе ўсякі вецер вучэньня ў хітрыках чалавечых, у подступе хітрага падману,</verse>
				<verse number="15">але каб, кажучы праўду ў любові, узрасталі ва ўсім у Таго, Які ёсьць Галава, — Хрыстос,</verse>
				<verse number="16">з Якога ўсё Цела, складзенае і злучанае ўсякімі вязямі дапамогі, праз дзейнасьць у сваю меру кожнага члена, расьце дзеля будаваньня самога сябе ў любові.</verse>
				<verse number="17">Дык кажу гэта і сьведчу ў Госпадзе, каб вы больш не хадзілі, як іншыя народы ходзяць, у марнасьці розуму свайго,</verse>
				<verse number="18">з зацемненым разуменьнем, адлучаныя ад жыцьця Божага праз няведаньне, якое ў іх праз скамяненьне сэрца іхняга.</verse>
				<verse number="19">Яны, стаўшыся нячулымі, аддаліся бессаромнасьці, каб рабіць усякую нячыстасьць з хцівасьцю.</verse>
				<verse number="20">Але вы ня гэтак пазналі Хрыста,</verse>
				<verse number="21">калі чулі Яго і ў Ім навучыліся, — бо праўда ў Ісусе, —</verse>
				<verse number="22">каб адкінуць вам ранейшы лад жыцьця старога чалавека, які зьнішчаецца ў манлівых пажаданьнях,</verse>
				<verse number="23">а абнавіцца духам розуму вашага</verse>
				<verse number="24">і апрануцца ў новага чалавека, які створаны паводле Бога ў праведнасьці і сьвятасьці праўды.</verse>
				<verse number="25">Дзеля гэтага, адкінуўшы хлусьню, гаварыце кожны праўду бліжняму свайму, бо мы члены адзін аднаму.</verse>
				<verse number="26">Гневайцеся, ды не грашыце: няхай сонца не заходзіць у гневе вашым;</verse>
				<verse number="27">і не давайце месца д’яблу.</verse>
				<verse number="28">Хто краў, няхай больш не крадзе, а лепш працуе, робячы добрае рукамі сваімі, каб меў што даць таму, хто мае патрэбу.</verse>
				<verse number="29">Аніякае благое слова няхай не выходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрае дзеля збудаваньня ў веры, каб ласку давала тым, што слухаюць.</verse>
				<verse number="30">І не засмучайце Сьвятога Духа Божага, Якім вы запячатаныя на дзень адкупленьня.</verse>
				<verse number="31">Усякая горыч, і ярасьць, і гнеў, і крык, і блюзьнерствы няхай будуць аддаленыя ад вас разам з усім ліхім.</verse>
				<verse number="32">Будзьце ж адзін да аднаго добрымі, спагадлівымі, прабачаючы адзін аднаму, як і Бог у Хрысьце прабачыў вам.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">Дык будзьце пераймальнікамі Бога, як дзеці ўлюбёныя,</verse>
				<verse number="2">і хадзіце ў любові, як і Хрыстос палюбіў нас і выдаў Сябе за нас, як дар і ахвяру Богу, на водар салодкі.</verse>
				<verse number="3">А распуста і ўсякая нячыстасьць або хцівасьць няхай і не называюцца ў вас, як і належыць сьвятым,</verse>
				<verse number="4">ані агідныя і пустыя словы або жарты непрыстойныя, але лепш падзяка.</verse>
				<verse number="5">Бо ведайце, што ніякі распусьнік, або нячысты, або хцівец, які зьяўляецца ідалапаклоньнікам, ня мае спадчыны ў Валадарстве Хрыста і Бога.</verse>
				<verse number="6">Няхай ніхто не падманвае вас пустымі словамі, бо за гэта прыходзіць гнеў Божы на сыноў непакорнасьці.</verse>
				<verse number="7">Дык ня будзьце супольнікамі іх.</verse>
				<verse number="8">Вы былі некалі цемрай, а цяпер — сьвятло ў Госпадзе; хадзіце ж, як дзеці сьвятла,</verse>
				<verse number="9">бо плод Духа ёсьць ва ўсякай добрасьці, і праведнасьці, і праўдзе.</verse>
				<verse number="10">Выпрабоўвайце, што падабаецца Богу,</verse>
				<verse number="11">і ня ўдзельнічайце ў бясплодных справах цемры, а лепш дакарайце.</verse>
				<verse number="12">Бо пра тое, што робіцца імі патаемна, сорамна і гаварыць.</verse>
				<verse number="13">Але ўсё, дакаранае сьвятлом, робіцца яўным, бо ўсё, што робіцца яўным, ёсьць сьвятло,</verse>
				<verse number="14">таму сказана: «Устань, ты, які сьпіш, і ўваскрэсьні з мёртвых, і асьвеціць цябе Хрыстос».</verse>
				<verse number="15">Дык глядзіце, хадзіце дакладна, не як бязглуздыя, але як мудрыя,</verse>
				<verse number="16">выкупляючы час, бо дні злыя.</verse>
				<verse number="17">Дзеля гэтага ня будзьце неразумнымі, але пазнавайце, якая ёсьць воля Госпада.</verse>
				<verse number="18">І не ўпівайцеся віном, бо ў ім распуста, але напаўняйцеся Духам,</verse>
				<verse number="19">гаворачы да сябе псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, сьпяваючы і граючы Госпаду ў сэрцах вашых,</verse>
				<verse number="20">дзякуючы заўсёды і за ўсё Богу і Айцу ў імя Госпада нашага Ісуса Хрыста,</verse>
				<verse number="21">падпарадкоўваючыся адзін аднаму ў страху Божым.</verse>
				<verse number="22">Жанчыны, падпарадкоўвайцеся мужам сваім, як Госпаду,</verse>
				<verse number="23">бо муж ёсьць галава жонкі, як і Хрыстос — галава Царквы, і Ён жа — Збаўца цела.</verse>
				<verse number="24">Але як Царква падпарадкоўваецца Хрысту, гэтак і жонкі сваім мужам у-ва ўсім.</verse>
				<verse number="25">Мужы, любіце жонак сваіх, як і Хрыстос палюбіў Царкву і выдаў Сябе за яе,</verse>
				<verse number="26">каб асьвяціць яе, ачысьціўшы абмыцьцём водным у слове,</verse>
				<verse number="27">каб паставіць яе Сабе слаўнаю Царквою, бяз плямы, ці заганы, ці чаго падобнага, але каб яна была сьвятая і беззаганная.</verse>
				<verse number="28">Гэтак павінны мужы любіць сваіх жонак, як целы свае: хто любіць жонку сваю, самога сябе любіць.</verse>
				<verse number="29">Бо ніхто ніколі ня меў нянавісьці да цела свайго, але жывіць і грэе яго, як і Госпад Царкву.</verse>
				<verse number="30">Бо мы — члены цела Яго, ад цела Яго і ад костак Яго.</verse>
				<verse number="31">Дзеля гэтага пакіне чалавек бацьку свайго і маці, і прылепіцца да жонкі сваёй, і будуць двое адным целам.</verse>
				<verse number="32">Таямніца гэтая вялікая; а я кажу пра Хрыста і Царкву.</verse>
				<verse number="33">Зрэшты, і вы, кожны па сабе, няхай любіць жонку сваю як сябе; а жонка няхай баіцца мужа.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="6">
				<verse number="1">Дзеці, слухайцеся бацькоў сваіх у Госпадзе, бо ў гэтым праведнасьць.</verse>
				<verse number="2">«Шануй бацьку твайго і маці», — гэта першае прыказаньне з абяцаньнем:</verse>
				<verse number="3">«каб было табе добра, і быў ты даўгалетнім на зямлі».</verse>
				<verse number="4">І вы, бацькі, не раздражняйце дзяцей вашых, але выхоўвайце іх у дысцыплінаваньні і напамінаньні Госпадавым.</verse>
				<verse number="5">Слугі, слухайцеся гаспадароў паводле цела, са страхам і трымценьнем, у шчырасьці сэрца вашага, як Хрыста,</verse>
				<verse number="6">не на вачах толькі паслугуючы, як тыя, што людзям дагаджаюць, але як слугі Хрыстовыя, якія выконваюць волю Божую ад душы,</verse>
				<verse number="7">з зычлівасьцю служачы Госпаду, а ня людзям,</verse>
				<verse number="8">ведаючы, што кожны, хто зробіць добрае, атрымае тое самае ад Госпада, ці ён нявольнік, ці вольны.</verse>
				<verse number="9">І вы, гаспадары, тое самае рабіце ім, паслабляючы пагрозы, ведаючы, што і ў вас саміх Госпад ёсьць у небе, і ў Яго няма ўзіраньня на аблічча.</verse>
				<verse number="10">Нарэшце, браты мае, умацоўвайцеся ў Госпадзе і ва ўладзе магутнасьці Яго.</verse>
				<verse number="11">Апраніцеся ў-ва ўсю зброю Божую, каб маглі ўстаяць супраць хітрыкаў д’ябла,</verse>
				<verse number="12">бо нашая барацьба ня супраць крыві і цела, але супраць начальстваў, супраць уладаў, супраць сусьветных дзяржаўцаў цемры гэтага веку, супраць духаў зласьлівасьці ў нябёсах.</verse>
				<verse number="13">Дзеля гэтага вазьміце ўсю зброю Божую, каб вы маглі супрацьстаць у дзень злы і, усё зрабіўшы, застацца стаяць.</verse>
				<verse number="14">Дык станьце, падперазаўшы паясьніцу вашую праўдаю, і апрануўшы панцыр праведнасьці,</verse>
				<verse number="15">і абуўшы ногі ў гатовасьць дабравесьціць супакой,</verse>
				<verse number="16">і па-над усё ўзяўшы шчыт веры, якім зможаце затушыць усе распаленыя стрэлы злога.</verse>
				<verse number="17">І шалом збаўленьня прыйміце, і меч Духа, які ёсьць слова Божае.</verse>
				<verse number="18">Усякаю малітваю і просьбаю маліцеся ў-ва ўсякі час у Духу, і ва ўсім гэтым чувайце з усёй настойлівасьцю і просьбамі за ўсіх сьвятых</verse>
				<verse number="19">і за мяне, каб мне дадзена было слова, адчыніўшы вусны мае, адважна паведамляць таямніцу Эвангельля,</verse>
				<verse number="20">дзеля якога я спаўняю пасольства ў ланцугах, каб у ім я гаварыў адважна, як і мушу гаварыць.</verse>
				<verse number="21">А каб і вы ведалі пра мяне, што я раблю, усё вам паведаміць Тыхік, улюбёны брат і верны служыцель у Госпадзе,</verse>
				<verse number="22">якога я і паслаў да вас дзеля гэтага самага, каб вы даведаліся пра нас і каб ён суцешыў сэрцы вашыя.</verse>
				<verse number="23">Супакой братам і любоў з вераю ад Бога Айца і Госпада Ісуса Хрыста.</verse>
				<verse number="24">Ласка з усімі, якія любяць Госпада нашага Ісуса Хрыста ў незьнішчальнасьці. Амэн.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="50">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Павал і Цімафей, слугі Ісуса Хрыста, — усім сьвятым у Хрысьце Ісусе, якія ў Філіпах, з епіскапамі і дыяканамі:</verse>
				<verse number="2">ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.</verse>
				<verse number="3">Дзякую Богу майму пры ўсякім успаміне пра вас,</verse>
				<verse number="4">заўсёды ў кожнай просьбе маёй за ўсіх вас просячы з радасьцю,</verse>
				<verse number="5">за вашую супольнасьць у Эвангельлі ад першага дня аж да цяперашняга,</verse>
				<verse number="6">маючы пэўнасьць у тым, што Той, Які пачаў у вас добрую справу, будзе зьдзяйсьняць [яе] аж да дня Ісуса Хрыста,</verse>
				<verse number="7">як справядліва мне думаць адносна ўсіх вас, бо я маю вас у сэрцы як у путах маіх, так і ў абароне, і ў сьцьвярджэньні Эвангельля, вас, якія ўсе — удзельнікі са мною ў ласцы.</verse>
				<verse number="8">Бо Бог мне сьведка, як я прагну ўсіх вас сэрцам Ісуса Хрыста;</verse>
				<verse number="9">і малюся пра тое, каб любоў вашая яшчэ больш і больш памнажалася ў пазнаньні і ўсякім разуменьні,</verse>
				<verse number="10">каб, выпрабоўваючы, што лепшае, вы былі чыстымі і без спатыкненьня ў дзень Хрыстовы,</verse>
				<verse number="11">напоўненымі пладамі праведнасьці праз Ісуса Хрыста на славу і пахвалу Божую.</verse>
				<verse number="12">Хачу, браты, каб вы даведаліся, што тое, што са мной [сталася], выйшла больш на посьпех Эвангельля,</verse>
				<verse number="13">так што путы мае ў Хрысьце сталіся яўнымі ў-ва ўсёй прэторыі і ўсім іншым,</verse>
				<verse number="14">і многія з братоў у Госпадзе, перакананыя путамі маімі, яшчэ больш адважыліся бяз страху гаварыць Слова.</verse>
				<verse number="15">Некаторыя, праўда, — з зайздрасьці і сваркі, а некаторыя — з упадабаньня абвяшчаюць Хрыста.</verse>
				<verse number="16">Тыя, што ў сварлівасьці, — прапаведуюць Хрыста ня чыста, мяркуючы павялічыць прыгнёт путаў маіх,</verse>
				<verse number="17">а тыя, што ў любові, — ведаючы, што дзеля абароны Эвангельля я пастаўлены.</verse>
				<verse number="18">Бо што з гэтага? Усякім чынам, ці дзеля віду, ці праўдзіва, Хрыстос прапаведуецца, і я з гэтага радуюся і буду радавацца.</verse>
				<verse number="19">Бо я ведаю, што гэта станецца мне на збаўленьне праз вашыя просьбы і дапамогу Духа Ісуса Хрыста,</verse>
				<verse number="20">паводле спадзяваньня і надзеі маёй, што я ні ў чым ня буду асаромлены, але з усёй адвагай, як заўсёды, гэтак і цяпер, будзе ўзьвялічаны Хрыстос у целе маім, ці то жыцьцём, ці то сьмерцю.</verse>
				<verse number="21">Бо для мяне жыцьцё — Хрыстос, і сьмерць — набытак.</verse>
				<verse number="22">А як жыцьцё ў целе [дае] плод маёй справе, ня ведаю, што і выбраць.</verse>
				<verse number="23">Бо цягне адно і другое. Маю жаданьне разьвязацца і быць з Хрыстом, і гэта нашмат лепш,</verse>
				<verse number="24">а заставацца ў целе больш патрэбна дзеля вас.</verse>
				<verse number="25">І я напэўна ведаю, што застануся і затрымаюся з усімі вамі дзеля вашага посьпеху і радасьці веры,</verse>
				<verse number="26">каб пахвала вашая ў Хрысьце Ісусе памнажалася ў-ва мне, калі зноў прыйду да вас.</verse>
				<verse number="27">Толькі жывіце дастойна Эвангельля Хрыстовага, каб мне, ці як прыйду і ўбачу вас, ці адсутны, чуць пра вас, што вы стаіцё ў адным духу, змагаючыся аднадушна за веру Эвангельскую</verse>
				<verse number="28">і ані ў чым не палохаючыся супраціўнікаў. Гэта для іх ёсьць доказ загубы, а для вас — збаўленьня, і гэта ад Бога,</verse>
				<verse number="29">бо вам дадзена дзеля Хрыста ня толькі верыць у Яго, але і цярпець дзеля Яго,</verse>
				<verse number="30">маючы такое самае змаганьне, якое вы бачылі ў-ва мне і цяпер чуеце пра мяне.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">Дык калі ёсьць якое пацяшэньне ў Хрысьце, калі ёсьць якая патоля любові, калі ёсьць якая супольнасьць Духа, калі ёсьць якая сардэчнасьць і міласэрнасьць,</verse>
				<verse number="2">дапоўніце маю радасьць, каб вы тое самае думалі, тую самую любоў мелі, былі аднадушныя і аднадумныя,</verse>
				<verse number="3">нічога ня [робячы] дзеля сварлівасьці ці дзеля пустое пахвальбы, але ў пакоры розуму шануючы адзін аднога як вышэйшых за сябе.</verse>
				<verse number="4">Не на сваё [толькі] няхай кожны зважае, але і на тое, што іншых.</verse>
				<verse number="5">Бо няхай тое ў вас думаецца, што і ў Хрысьце Ісусе,</verse>
				<verse number="6">Які, маючы постаць Бога, не лічыў захопам быць роўным Богу,</verse>
				<verse number="7">але прынізіў Сябе, прыняўшы постаць слугі, стаўшыся на падабенства людзей і знойдзены выглядам, як чалавек,</verse>
				<verse number="8">панізіў Сябе, стаўшыся паслухмяным ажно да сьмерці, і сьмерці крыжовай.</verse>
				<verse number="9">Дзеля гэтага і Бог узвысіў Яго і даў Яму імя па-над усякае імя,</verse>
				<verse number="10">каб у імя Ісуса схілілася ўсякае калена нябесных, зямных і падземных</verse>
				<verse number="11">і каб усякі язык вызнаваў, што Госпад Ісус Хрыстос у славу Бога Айца.</verse>
				<verse number="12">Так што, улюбёныя мае, як вы заўсёды слухаліся, ня толькі, калі я прыходзіў, але шмат больш цяпер, у адсутнасьць маю, са страхам і трымценьнем зьдзяйсьняйце збаўленьне сваё,</verse>
				<verse number="13">бо Бог ёсьць Той, Які дзейнічае ў вас паводле ўпадабаньня [Свайго], каб вы і хацелі, і дзейнічалі.</verse>
				<verse number="14">Усё рабіце без нараканьняў і хістаньняў,</verse>
				<verse number="15">каб вы былі беззаганнымі і шчырымі дзецьмі Божымі, беззаганнымі сярод пакаленьня скрыўленага і сапсаванага, у якім вы сьвеціце, як сьвятло ў сьвеце,</verse>
				<verse number="16">захоўваючы слова жыцьця, на пахвалу маю ў дзень Хрыстовы, што я не надарма бег і не надарма працаваў.</verse>
				<verse number="17">Але калі я і ахвяруюся на ахвяру і служэньне веры вашай, я радуюся, і радуюся разам з усімі вамі.</verse>
				<verse number="18">З гэтага самага і вы радуйцеся, і радуйцеся разам са мною.</verse>
				<verse number="19">А я спадзяюся ў Госпадзе Ісусе хутка паслаць да вас Цімафея, каб і я ўсьцешыўся, даведаўшыся пра вас.</verse>
				<verse number="20">Бо ня маю нікога роўнага душою, хто б гэтак шчыра пра вас клапаціўся.</verse>
				<verse number="21">Бо ўсе шукаюць свайго, а не таго, што Хрыста Ісуса.</verse>
				<verse number="22">А яго выпрабаванасьць вы ведаеце, бо ён, як сын бацьку, служыў мне дзеля Эвангельля.</verse>
				<verse number="23">Дык я спадзяюся паслаць яго неадкладна, як толькі даведаюся адносна сябе.</verse>
				<verse number="24">Бо я пэўны ў Госпадзе, што і сам хутка прыйду.</verse>
				<verse number="25">Я палічыў патрэбным паслаць да вас Эпафрадыта, брата, і супрацоўніка, і таварыша майго, а вашага пасланца і служыцеля ў патрэбе маёй,</verse>
				<verse number="26">бо ён жадаў [бачыць] усіх вас і тужыў, што вы пачулі пра нядужасьць ягоную.</verse>
				<verse number="27">Бо ён быў хворы амаль сьмяротна; але Бог зьлітаваўся над ім, дый не над ім толькі, але і нада мною, каб ня меў я смутку да смутку.</verse>
				<verse number="28">Дык я хутчэй паслаў яго, каб вы, убачыўшы яго ізноў, узрадаваліся, і каб я ня быў засмучаны.</verse>
				<verse number="29">Дык прыйміце яго ў Госпадзе з усякай радасьцю і гэтакіх мейце ў паважаньні,</verse>
				<verse number="30">бо ён за справу Хрыстовую быў блізкі да сьмерці, ня дбаючы пра душу [сваю], каб дапоўніць нястачу служэньня вашага мне.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">Нарэшце, браты мае, радуйцеся ў Госпадзе. Пісаць вам гэта для мяне ня цяжка, а для вас карысна.</verse>
				<verse number="2">Зважайце на сабак, зважайце на благіх работнікаў, зважайце на нібыта абрэзаных,</verse>
				<verse number="3">бо абрэзаныя — гэта мы, якія служым Богу духам, і хвалімся ў Хрысьце Ісусе, і ня ў целе маем спадзяваньне;</verse>
				<verse number="4">хоць я маю пэўнасьць і ў целе. Калі хто іншы думае спадзявацца на цела, дык я больш,</verse>
				<verse number="5">абрэзаны ў восьмы дзень, з роду Ізраіля, з калена Бэн’яміна, Гебрай з Гебраяў, паводле Закону — фарысэй,</verse>
				<verse number="6">які праз руплівасьць перасьледаваў Царкву, паводле праведнасьці, якая з Закону, — беззаганны.</verse>
				<verse number="7">Але тое, што для мяне было набыткам, дзеля Хрыста я палічыў за страту.</verse>
				<verse number="8">І больш таго, усё лічу за страту дзеля вышэйшага пазнаньня Хрыста Ісуса, Госпада майго, дзеля Якога я ўсё страціў і лічу за гной, каб Хрыста здабыць</verse>
				<verse number="9">і апынуцца ў Ім, маючы не маю праведнасьць, якая праз Закон, але тую, якая праз веру ў Хрыста, праведнасьць ад Бога праз веру,</verse>
				<verse number="10">каб пазнаць Яго, і сілу ўваскрасеньня Яго, і супольнасьць пакутаў Яго, прыпадабняючыся сьмерці Яго,</verse>
				<verse number="11">каб толькі дасягнуць паўстаньня з мёртвых.</verse>
				<verse number="12">Не таму, што я ўжо атрымаў ці ўжо споўніў [усё], але імкнуся, ці не дасягну і я таго, як мяне дасягнуў Хрыстос Ісус.</verse>
				<verse number="13">Браты, я не лічу сябе, што дасягнуў, а толькі, забываючыся пра тое, што ззаду, і імкнучыся да таго, што наперадзе,</verse>
				<verse number="14">імчу да мэты, да ўзнагароды пакліканьня Божага, якое з гары ў Хрысьце Ісусе.</verse>
				<verse number="15">Дык усе, хто дасканалыя, будзем думаць гэтак. А калі вы што іначай думаеце, і гэтае Бог вам адкрые.</verse>
				<verse number="16">Па-за гэтым, чаго мы дасягнулі, паводле гэтага правіла будзем хадзіць і гэтак думаць.</verse>
				<verse number="17">Будзьце падобнымі, браты, да мяне, і зважайце на тых, хто гэтак ходзіць, паводле ўзору, які маеце ў нас.</verse>
				<verse number="18">Бо многія, пра якіх я часта казаў вам, а цяпер і са сьлязьмі кажу, ходзяць як ворагі крыжа Хрыстовага.</verse>
				<verse number="19">Іхні канец — загуба, іхні бог — чэрава, і слава [іхняя] ў сораме іх, яны думаюць пра зямное.</verse>
				<verse number="20">А нашае грамадзянства — у небе, адкуль мы і чакаем Збаўцу, Госпада Ісуса Хрыста,</verse>
				<verse number="21">Які зьменіць выгляд цела паніжэньня нашага, каб яно сталася падобным да цела славы Яго, дзеяньнем, якім Ён можа падпарадкаваць Сабе ўсё.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">Так што, браты мае ўлюбёныя і пажаданыя, радасьць і вянок мой, стойце так у Госпадзе, улюбёныя.</verse>
				<verse number="2">Эўводзію прашу і Сынтыхею прашу думаць гэтаксама ў Госпадзе.</verse>
				<verse number="3">Прашу і цябе, шчыры памочніку, дапамагай тым, якія змагаліся дзеля Эвангельля разам са мною, і з Клемэнтам, і з іншымі супрацоўнікамі маімі, імёны якіх у кнізе жыцьця.</verse>
				<verse number="4">Радуйцеся заўсёды ў Госпадзе. Ізноў кажу: радуйцеся.</verse>
				<verse number="5">Спагаднасьць вашая няхай будзе вядомая ўсім людзям. Госпад блізка!</verse>
				<verse number="6">Не турбуйцеся ні пра што, але ў-ва ўсякай малітве і просьбе з падзякай няхай адкрываюцца жаданьні вашыя перад Богам,</verse>
				<verse number="7">і супакой Божы, які вышэй за ўсякі розум, няхай захавае сэрцы вашыя і думкі вашыя ў Хрысьце Ісусе.</verse>
				<verse number="8">Нарэшце, браты, што ёсьць праўдзівае, што сумленнае, што справядлівае, што чыстае, што вартае любові, што добрай славы, калі ёсьць якая цнота і якая пахвала, — пра тое думайце.</verse>
				<verse number="9">І чаго вы навучыліся, і што прынялі, і чулі, і бачылі ў-ва мне, тое рабіце, і Бог супакою будзе з вамі.</verse>
				<verse number="10">Я вельмі ўзрадаваўся ў Госпадзе, што вы ўжо зноў ажывіліся, каб думаць пра мяне, як і раней думалі, ды ня мелі нагоды.</verse>
				<verse number="11">Ня дзеля таго, што я ў нястачы, кажу, бо я навучыўся быць задаволеным тым, што ў мяне ёсьць.</verse>
				<verse number="12">Ведаю, як у паніжэньні быць, і ведаю, як у дастатку; навучыўся ўсяго і ў-ва ўсім: і насычацца, і галадаваць, мець і дастатак, і нястачу.</verse>
				<verse number="13">Усё магу ў Хрысьце, Які ўмацоўвае мяне.</verse>
				<verse number="14">Па-за гэтым, вы добра зрабілі, што ўдзельнічалі ў маім прыгнёце.</verse>
				<verse number="15">Вы ж ведаеце, Філіпяне, што на пачатку [абвяшчэньня] Эвангельля, калі я выйшаў з Македоніі, ніводная царква не далучылася да мяне праз дораньне і прыняцьцё, акрамя вас адных.</verse>
				<verse number="16">Вы і ў Тэсалоніку і раз, і два пасылалі паводле патрэбы маёй.</verse>
				<verse number="17">Ня тое, каб я шукаў дару, але шукаю плоду, які памнажаецца на вашу карысьць.</verse>
				<verse number="18">Я маю ўсё і маю дастатак; я напоўнены, атрымаўшы ад Эпафрадыта тое, што ад вас, водар салодкі, ахвяру прыемную, якая падабаецца Богу.</verse>
				<verse number="19">А Бог мой няхай напоўніць усякую патрэбу вашую паводле багацьця Свайго ў славе, у Хрысьце Ісусе.</verse>
				<verse number="20">Богу ж і Айцу нашаму слава на вякі вякоў. Амэн.</verse>
				<verse number="21">Прывітайце кожнага сьвятога ў Хрысьце Ісусе. Вітаюць вас браты, што са мною.</verse>
				<verse number="22">Вітаюць вас усе сьвятыя, а найбольш тыя, што з дому цэзара.</verse>
				<verse number="23">Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі. Амэн.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="51">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Павал, апостал Ісуса Хрыста з волі Божай, і Цімафей, брат, —</verse>
				<verse number="2">тым, што ў Калосах, сьвятым і верным братам у Хрысьце: ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.</verse>
				<verse number="3">Дзякуем Богу і Айцу Госпада нашага Ісуса Хрыста, заўсёды молячыся пра вас,</verse>
				<verse number="4">пачуўшы пра веру вашую ў Хрыста Ісуса і пра любоў да ўсіх сьвятых,</verse>
				<verse number="5">дзеля надзеі, якая вызначана вам у небе, пра што вы раней чулі ў слове праўды Эвангельля,</verse>
				<verse number="6">якое ёсьць у вас, як і ў-ва ўсім сьвеце, і дае плод, як і між вамі, з таго дня, калі вы пачулі і пазналі ласку Божую ў праўдзе,</verse>
				<verse number="7">як і навучыліся ад Эпафраса, улюбёнага таварыша нашага, які ёсьць верным за вас служыцелем Хрыста,</verse>
				<verse number="8">які і паведаміў нам пра вашую любоў у духу.</verse>
				<verse number="9">Дзеля гэтага і мы з таго дня, як пачулі, не перастаем маліцца за вас і прасіць, каб вы былі напоўненыя пазнаньнем волі Яго ў-ва ўсякай мудрасьці і разуменьні духоўным,</verse>
				<verse number="10">каб вы хадзілі дастойна Госпада, у-ва ўсім дагаджаючы [Яму], даючы плод у кожнай добрай справе і ўзрастаючы ў пазнаньні Бога,</verse>
				<verse number="11">дужэючы ўсякаю сілаю паводле магутнасьці славы Яго на ўсякую цярплівасьць і доўгацярплівасьць з радасьцю,</verse>
				<verse number="12">дзякуючы Айцу, Які даў нам здольнасьць удзельнічаць у спадчыне сьвятых у сьвятле,</verse>
				<verse number="13">Які выбавіў нас ад улады цемры і перамясьціў у Валадарства Сына любові Сваёй,</verse>
				<verse number="14">у Якім мы маем адкупленьне праз кроў Ягоную і адпушчэньне грахоў.</verse>
				<verse number="15">Ён ёсьць вобраз Бога нябачнага, Першародны ўсякага стварэньня;</verse>
				<verse number="16">бо ў Ім створана ўсё, што ў небе і што на зямлі, бачнае і нябачнае: ці то пасады, ці то панаваньні, ці то начальствы, ці то ўлады, — усё праз Яго і для Яго створана;</verse>
				<verse number="17">і Ён ёсьць перад усім, і ўсё ў Ім стаіць.</verse>
				<verse number="18">І Ён ёсьць галава Цела — Царквы; Ён — пачатак, Першародны з мёртвых, каб быць Яму ў-ва ўсім першым,</verse>
				<verse number="19">бо было даспадобы, каб у Ім жыла ўсякая поўня</verse>
				<verse number="20">і каб праз Яго пагадзіць з Сабою ўсё, учыніўшы праз Яго, праз кроў крыжа Ягонага мір і з тым, што на зямлі, і з тым, што ў небе.</verse>
				<verse number="21">І вас, якія былі некалі адлучаныя і ворагі, разуменьнем [зьвернутыя] да злых справаў,</verse>
				<verse number="22">цяпер пагадзіў ва ўласным целе Яго праз сьмерць, каб паставіць вас сьвятымі, і беззаганнымі, і бездакорнымі перад Сабою,</verse>
				<verse number="23">калі толькі застаецеся ў веры цьвёрда і непарушна, і не адпадаеце ад надзеі Эвангельля, якое вы чулі, якое абвешчана ўсяму стварэньню пад небам, якога я, Павал, стаўся служыцелем.</verse>
				<verse number="24">Цяпер я радуюся ў пакутах маіх за вас і дапаўняю нястачу ў целе маім прыгнётаў Хрыстовых за Цела Ягонае, якое ёсьць Царква,</verse>
				<verse number="25">якой я стаўся служыцелем паводле распарадкаваньня Божага, дадзенага мне дзеля вас, каб споўніць слова Божае,</verse>
				<verse number="26">тайну, схаваную ад вякоў і ад пакаленьняў, а цяпер выяўленую сьвятым Ягоным,</verse>
				<verse number="27">якім захацеў Бог паведаміць, якое багацьце славы тайны гэтай сярод паганаў, якая ёсьць Хрыстос у вас, надзея славы,</verse>
				<verse number="28">Якога мы прапаведуем, настаўляючы ўсякага чалавека і вучачы ўсякага чалавека ўсякае мудрасьці, каб нам паставіць усякага чалавека дасканалым у Хрысьце Ісусе,</verse>
				<verse number="29">дзеля чаго я і працую, змагаючыся паводле дзеяньня Яго, якое дзейнічае ў-ва мне магутна.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">Бо хачу, каб вы ведалі, якую вялікую барацьбу я маю дзеля вас і дзеля тых, што ў Ляадыкеі, і дзеля ўсіх, якія ня бачылі аблічча майго ў целе,</verse>
				<verse number="2">каб суцешыліся сэрцы іхнія, злучаныя ў любові і дзеля ўсякага багацьця пэўнага разуменьня, дзеля пазнаньня тайны Бога — і Айца, і Хрыста,</verse>
				<verse number="3">у Якім усе скарбы мудрасьці і веданьня схаваныя.</verse>
				<verse number="4">А кажу гэта, каб хто ня ўвёў вас у зман пераканаўчымі словамі.</verse>
				<verse number="5">Бо хоць я і адсутны целам, але духам я з вамі, радуючыся і бачачы ваш парадак і ўмацаванасьць веры вашае ў Хрыста.</verse>
				<verse number="6">Дык як вы прынялі Хрыста Ісуса, Госпада, так хадзіце ў Ім,</verse>
				<verse number="7">укарэненыя і збудаваныя ў Ім, і сьцьверджаныя ў веры, як вы былі навучаныя, багацеючы ў ёй з падзякаю.</verse>
				<verse number="8">Глядзіце, каб хто не збаламуціў вас філасофіяй і пустым падманам паводле традыцыі чалавечай, паводле стыхіяў сьвету, а не паводле Хрыста.</verse>
				<verse number="9">Бо ў Ім жыве ўся поўня Боства цялесна,</verse>
				<verse number="10">і вы напоўненыя ў Ім, Які ёсьць галава ўсякага начальства і ўлады.</verse>
				<verse number="11">У Ім і вы абрэзаныя абразаньнем, не рукою зробленым, якое зьняла цела грахоў цялесных, абразаньнем Хрыстовым.</verse>
				<verse number="12">Пахаваныя з Ім у хрышчэньні, у Ім вы і ўваскрэсьлі праз веру ў дзеяньне Бога, Які ўваскрасіў Яго з мёртвых,</verse>
				<verse number="13">і вас, якія былі мёртвыя ў грахах і неабразаньні цела вашага, Ён ажывіў разам з Ім, дараваўшы нам усе грахі,</verse>
				<verse number="14">сьцёршы рукапіс пастановаў, што былі супраць нас; і забраў яго спасярод, прыбіўшы да крыжа,</verse>
				<verse number="15">распрануўшы начальствы і ўлады, адважна аддаў іх на сорам, трыюмфуючы над імі ў Ім.</verse>
				<verse number="16">Дык няхай ніхто ня судзіць вас за ежу, ці за пітво, ці за ўдзел у сьвяце, ці маладзіку, ці субоце.</verse>
				<verse number="17">Гэта ёсьць цень таго, што мае быць, а цела — Хрыстовае.</verse>
				<verse number="18">Няхай ніхто не пазбавіць вас нагароды праз самавольнае ўпакорваньне і набажэнства анёлам, уваходзячы ў тое, чаго ня бачыў, дарэмна ўзганарыўшыся розумам цела свайго</verse>
				<verse number="19">і не трымаючыся Галавы, ад якое ўсё цела, вязямі і вузламі змацаванае і злучанае, расьце ўзрастаньнем Божым.</verse>
				<verse number="20">Дык калі вы памерлі разам з Хрыстом для стыхіяў сьвету, чаго ж, быццам жывучы ў сьвеце, трымаецеся пастановаў:</verse>
				<verse number="21">«Не дакранайся, і не каштуй, і не чапай»,</verse>
				<verse number="22">што ўсё [вядзе] да сапсутасьці праз [само] ўжываньне, паводле пастановаў і навукі чалавечае?</verse>
				<verse number="23">Гэтае слова нібыта мае мудрасьць у самавольным набажэнстве, упакорваньні і мардаваньні цела, не ў пашане да таго, што насычае цела.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">Дык калі вы ўваскрэсьлі з Хрыстом, шукайце ўзгорнага, дзе Хрыстос сядзіць праваруч Бога.</verse>
				<verse number="2">Пра ўзгорнае думайце, а не пра зямное,</verse>
				<verse number="3">бо вы памерлі, і жыцьцё вашае схаванае з Хрыстом у Богу.</verse>
				<verse number="4">Калі зьявіцца Хрыстос, жыцьцё нашае, тады і вы зьявіцеся разам з Ім у славе.</verse>
				<verse number="5">Дык мярцьвіце члены вашыя, што на зямлі: распусту, нячыстасьць, жарсьць, благое пажаданьне і хцівасьць, якая ёсьць ідалапаклонствам,</verse>
				<verse number="6">за што гнеў Божы прыходзіць на сыноў непакорнасьці,</verse>
				<verse number="7">сярод якіх і вы раней хадзілі, калі жылі між імі.</verse>
				<verse number="8">А цяпер вы адкіньце ўсё: гнеў, ярасьць, ліхоту, блюзьнерствы, брыдкаслоўе з вуснаў вашых;</verse>
				<verse number="9">не хлусіце адзін аднаму, распрануўшыся са старога чалавека з учынкамі ягонымі</verse>
				<verse number="10">і апрануўшыся ў новага, які абнаўляецца ў пазнаньні паводле вобразу Таго, Хто яго стварыў,</verse>
				<verse number="11">дзе няма Грэка і Юдэя, абразаньня і неабразаньня, барбара, Скіфа, слугі, свабоднага, але ўсё і ў-ва ўсім Хрыстос.</verse>
				<verse number="12">Дык апраніцеся, як выбраныя Божыя, сьвятыя і ўлюбёныя, у міласэрнасьць, ласкавасьць, пакору, ціхасьць, доўгацярплівасьць,</verse>
				<verse number="13">церпячы адзін аднаго і прабачаючы адзін аднаму, калі хто на каго мае крыўду, як Хрыстос дараваў вам, гэтак і вы.</verse>
				<verse number="14">А па-над усё [апраніцеся] ў любоў, якая ёсьць вузел дасканаласьці,</verse>
				<verse number="15">і няхай гаспадарыць у сэрцах вашых супакой Божы, да якога вы і пакліканыя ў адным целе, і будзьце ўдзячныя.</verse>
				<verse number="16">Слова Хрыстовае няхай жыве ў вас багата, у-ва ўсякай мудрасьці; навучайце і настаўляйце адзін аднаго псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, у ласцы сьпяваючы Госпаду ў сэрцах вашых.</verse>
				<verse number="17">І ўсё, што вы робіце, словам або справаю, усё [рабіце] ў імя Госпада Ісуса, дзякуючы праз Яго Богу і Айцу.</verse>
				<verse number="18">Жонкі, падпарадкоўвайцеся мужам вашым, як прыстойна ў Госпадзе.</verse>
				<verse number="19">Мужы, любіце жонак і ня будзьце для іх прыкрымі.</verse>
				<verse number="20">Дзеці, слухайцеся бацькоў у-ва ўсім, бо гэта падабаецца Госпаду.</verse>
				<verse number="21">Бацькі, не зьнеахвочвайце дзяцей вашых, каб яны не гублялі духа.</verse>
				<verse number="22">Слугі, у-ва ўсім слухайцеся паноў паводле цела, не на вачах толькі паслугуючы, як тыя, што людзям дагаджаюць, але ў шчырасьці сэрца, баючыся Бога.</verse>
				<verse number="23">І ўсё, што робіце, рабіце ад душы, як для Госпада, а не для людзей,</verse>
				<verse number="24">ведаючы, што ад Госпада атрымаеце ў нагароду спадчыну, бо вы служыце Госпаду Хрысту.</verse>
				<verse number="25">А хто робіць крыўду, атрымае паводле зробленае крыўды, бо няма [ў Бога] ўзіраньня на аблічча.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">Паны, давайце слугам тое, што справядліва і што адпаведна, ведаючы, што і вы маеце Госпада ў небе.</verse>
				<verse number="2">Трывайце ў малітве, чуваючы ў ёй з падзякаю;</verse>
				<verse number="3">молячыся таксама і за нас, каб Бог адчыніў нам дзьверы слова абвяшчаць тайну Хрыстовую, дзеля якой я зьвязаны,</verse>
				<verse number="4">каб я выявіў яе так, як мушу пра яе казаць.</verse>
				<verse number="5">У мудрасьці хадзіце з тымі, што вонкі, выкупляючы час.</verse>
				<verse number="6">Слова вашае [няхай будзе] заўсёды ў ласцы [Божай], прыпраўленае сольлю, каб вы ведалі, як кожнаму адказаць.</verse>
				<verse number="7">Пра мяне ўсё паведаміць вам Тыхік, улюбёны брат, і верны служыцель, і таварыш у Госпадзе,</verse>
				<verse number="8">якога я паслаў да вас дзеля таго, каб мне даведацца, што ў вас, і ён пацешыў сэрцы вашыя,</verse>
				<verse number="9">разам з Анісімам, верным і ўлюбёным братам, які з вашых. Яны паведамяць вам усё, што тут [робіцца].</verse>
				<verse number="10">Вітае вас Арыстарх, вязень са мною, і Марк, пляменьнік Барнабы, пра якога вы атрымалі прыказаньне: калі ён прыйдзе да вас, прыйміце яго,</verse>
				<verse number="11">і Ісус, называны Юстам, якія з абрэзаных. Яны — адзіныя супрацоўнікі дзеля Валадарства Божага, якія былі мне суцяшэньнем.</verse>
				<verse number="12">Вітае вас Эпафрас, які з вашых, слуга Хрыста, які заўсёды змагаецца за вас у малітвах, каб вы стаялі дасканалымі і напоўненымі ўсякай воляй Божай.</verse>
				<verse number="13">Бо сьведчу пра яго, што мае вялікую руплівасьць адносна вас і тых, што ў Ляадыкеі і Гераполі.</verse>
				<verse number="14">Вітае вас Лука, лекар улюбёны, і Дымас.</verse>
				<verse number="15">Прывітайце братоў у Ляадыкеі, і Німфана, і царкву ў доме ягоным.</verse>
				<verse number="16">І калі гэтае пасланьне будзе прачытана ў вас, зрабіце, каб яно было прачытана ў Ляадыкейскай царкве; і тое, якое з Ляадыкеі, прачытайце і вы.</verse>
				<verse number="17">І скажыце Архіпу: «Зважай на служэньне, якое ты атрымаў у Госпадзе, каб табе споўніць яго».</verse>
				<verse number="18">Прывітаньне маёю рукою, Паўлаваю. Памятайце пра путы мае. Ласка з вамі. Амэн.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="52">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Павал, і Сілуан, і Цімафей — царкве Тэсалонцаў у Богу Айцу і Госпадзе Ісусе Хрысьце: ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.</verse>
				<verse number="2">Дзякуем Богу заўсёды за ўсіх вас, успамінаючы вас у малітвах нашых,</verse>
				<verse number="3">несупынна памятаючы пра вашыя ўчынкі веры, і працу любові, і непахіснасьць надзеі на Госпада нашага Ісуса Хрыста перад Богам і Айцом нашым,</verse>
				<verse number="4">ведаючы, умілаваныя Богам браты, выбраньне вашае.</verse>
				<verse number="5">Бо нашае Эвангельле не было ў вас у слове толькі, але і ў сіле, і ў Сьвятым Духу, і ў шматлікіх пацьверджаньнях, як вы самі ведаеце, якімі былі мы дзеля вас між вамі.</verse>
				<verse number="6">І вы сталіся пераймальнікамі нашымі і Госпада, прыняўшы слова ў вялікім прыгнёце з радасьцю Духа Сьвятога,</verse>
				<verse number="7">так што сталіся вы прыкладам для ўсіх, што вераць, у Македоніі і Ахаі.</verse>
				<verse number="8">Бо ад вас разыйшлося слова Госпадава ня толькі ў Македоніі і Ахаі, але і ва ўсякае месца дайшла вера вашая ў Бога, так што ў нас няма патрэбы штосьці гаварыць.</verse>
				<verse number="9">Бо яны самі расказваюць пра нас, які ўваход маем мы да вас, і як вы зьвярнуліся да Бога ад ідалаў, каб служыць Богу жывому і праўдзіваму</verse>
				<verse number="10">і чакаць з неба Сына Ягонага, Якога Ён узьняў з мёртвых, Ісуса, Які выбаўляе нас ад гневу, што надыходзіць.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">Вы самі ведаеце, браты, пра наш уваход да вас, што ён быў не дарэмны;</verse>
				<verse number="2">але, раней нацярпеўшыся і будучы зьняважанымі, як вы ведаеце, у Філіпах, мы адважыліся ў Богу нашым гаварыць вам Эвангельле Божае з вялікім змаганьнем.</verse>
				<verse number="3">Бо пацяшэньне нашае ані з падману, ані з нячыстасьці, ані з хітраваньня,</verse>
				<verse number="4">але, як мы былі выпрабаваныя Богам, каб даверыць [нам] Эвангельле, так і гаворым, не каб людзям падабацца, але Богу, Які выпрабоўвае сэрцы нашыя.</verse>
				<verse number="5">Бо ніколі не было ў нас словаў лісьлівых, як ведаеце, ані думак хцівых: Бог — сьведка!</verse>
				<verse number="6">Не шукалі мы славы ад людзей: ані ад вас, ані ад іншых, хоць маглі быць у паважаньні, як Хрыстовыя апосталы,</verse>
				<verse number="7">але былі мы лагодныя сярод вас, як карміцелька клапоціцца пра дзетак сваіх.</verse>
				<verse number="8">Гэтак мы, рупячыся пра вас, пажадалі перадаць вам ня толькі Эвангельле Божае, але і душы нашыя, бо вы сталіся нам любымі.</verse>
				<verse number="9">Вы памятаеце, браты, працу нашую і стому: уначы і ўдзень працуючы, каб ня быць цяжарам каму з вас, мы абвяшчалі вам Эвангельле Божае.</verse>
				<verse number="10">Сьведкі вы і Бог, як сьвята, праведна і беззаганна былі мы сярод вас, якія паверылі.</verse>
				<verse number="11">Бо вы ведаеце, як мы кожнага з вас, як бацька дзяцей сваіх, прасілі, і пацяшалі, і сьведчылі,</verse>
				<verse number="12">каб вы хадзілі дастойна Бога, Які паклікаў вас у Сваё Валадарства і славу.</verse>
				<verse number="13">Дзеля гэтага і мы несупынна дзякуем Богу, што вы, прыняўшы пачутае ад нас слова Божае, прынялі яго не як слова чалавечае, але як яно ёсьць у сапраўднасьці, як слова Божае, што дзейнічае ў вас, якія паверылі.</verse>
				<verse number="14">Вы сталіся, браты, пераймальнікамі цэркваў Божых, што ў Юдэі, у Хрысьце Ісусе, бо і вы гэтаксама нацярпеліся ад зямлякоў сваіх, як і тыя ад Юдэяў,</verse>
				<verse number="15">якія і Госпада Ісуса забілі, і сваіх прарокаў, і нас павыганялі, і Богу не падабаюцца, і ўсім людзям супрацівяцца,</verse>
				<verse number="16">забараняюць нам прамаўляць да паганаў, каб тыя былі збаўленыя, і гэтак дапаўняюць грахі свае заўсёды; але дасягнуў да іх гнеў да канца.</verse>
				<verse number="17">Мы ж, браты, асірочаныя вамі на кароткі час абліччам, а ня сэрцам, моцна намагаліся з вялікім жаданьнем убачыць аблічча вашае,</verse>
				<verse number="18">Дзеля гэтага хацелі мы прыйсьці да вас, — асабліва я, Павал, — і раз, і два, але перашкодзіў нам шатан.</verse>
				<verse number="19">Бо якая нашая надзея, ці радасьць, ці вянок пахвалы? Ці ж ня вы перад Госпадам нашым Ісусам Хрыстом у прыйсьце Яго?</verse>
				<verse number="20">Бо вы — слава нашая і радасьць.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">Дзеля гэтага, ня могучы трываць болей, спадабалася нам застацца ў Атэнах адным,</verse>
				<verse number="2">і паслалі мы Цімафея, брата нашага і служыцеля Божага, і супрацоўніка нашага ў Эвангельлі Хрыстовым, каб узмоцніць вас і суцешыць вас у веры вашай,</verse>
				<verse number="3">каб ніхто не пахіснуўся ў прыгнётах гэтых: бо вы самі ведаеце, што мы на гэта пастаўлены.</verse>
				<verse number="4">Бо мы і тады, калі ў вас былі, папярэджвалі вас, што маем зазнаць прыгнёт, як і сталася, і вы ведаеце.</verse>
				<verse number="5">Дзеля гэтага і я, ня могучы вытрымаць болей, паслаў даведацца пра веру вашую, каб як не спакусіў вас спакусьнік і ня сталася дарэмнай праца нашая.</verse>
				<verse number="6">Цяпер жа, калі прыйшоў да нас ад вас Цімафей і прынёс нам добрую вестку пра веру і любоў вашую, і што заўсёды маеце добрую памяць пра нас, жадаючы нас пабачыць, як і мы вас,</verse>
				<verse number="7">дык мы суцешыліся адносна вас, браты, у-ва ўсіх прыгнётах і патрэбах нашых, дзеля веры вашай,</verse>
				<verse number="8">бо цяпер мы жывыя, калі вы стаіцё ў Госпадзе.</verse>
				<verse number="9">Якую ж падзяку можам даць Богу за вас, за ўсю радасьць, якою радуемся дзеля вас перад Богам нашым,</verse>
				<verse number="10">уначы і ўдзень горача молячыся, каб убачыць аблічча вашае і дапоўніць нястачу ў веры вашай?</verse>
				<verse number="11">Сам жа Бог і Айцец наш і Госпад наш Ісус Хрыстос няхай накіруе шлях наш да вас!</verse>
				<verse number="12">А вас няхай Госпад напоўніць і перапоўніць любоўю адзін да аднаго і да ўсіх, як і мы [маем] да вас,</verse>
				<verse number="13">каб умацаваць сэрцы вашыя беззаганнымі ў сьвятасьці перад Богам і Айцом нашым у прыйсьце Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі сьвятымі Яго.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">Нарэшце, браты, просім вас і молім праз Госпада Ісуса, каб тое, што вы прынялі ад нас, як мусіце вы хадзіць і падабацца Богу, яшчэ больш у вас памнажалася,</verse>
				<verse number="2">бо вы ведаеце, якія мы далі вам загады ад Госпада Ісуса.</verse>
				<verse number="3">Бо гэта ёсьць воля Божая — сьвятасьць вашая, каб вы высьцерагаліся распусты,</verse>
				<verse number="4">каб кожны з вас умеў захоўваць сваё начыньне ў сьвятасьці і годнасьці,</verse>
				<verse number="5">а ня ў жарсьцях пажадлівасьці, як пагане, што ня ведаюць Бога;</verse>
				<verse number="6">каб не вывышаліся і не ашуквалі ў справах брата свайго, таму што Госпад — мсьціўца за ўсё гэтае, як і раней мы гаварылі вам і сьведчылі.</verse>
				<verse number="7">Бо паклікаў нас Бог не да нячыстасьці, але да сьвятасьці.</verse>
				<verse number="8">Дык хто гэта адкідае, той адкідае не чалавека, але Бога, Які Духа Свайго Сьвятога нам даў.</verse>
				<verse number="9">Адносна братняй любові няма патрэбы пісаць да вас, бо вы самі навучаны Богам любіць адзін аднаго,</verse>
				<verse number="10">дый вы гэтак і робіце з усімі братамі па ўсёй Македоніі. Просім жа вас, браты, багацейце [ў гэтым] болей</verse>
				<verse number="11">і намагайцеся жыць у супакоі, і рабіць сваю справу, і працаваць сваімі ўласнымі рукамі, як мы загадалі вам;</verse>
				<verse number="12">каб вы хадзілі прыстойна перад тымі, што звонку, і ні ў чым ня мелі патрэбы.</verse>
				<verse number="13">Не хачу, каб вы, браты, ня ведалі адносна памёршых, каб вы не сумавалі, як іншыя, што ня маюць надзеі.</verse>
				<verse number="14">Бо калі мы верым, што Ісус памёр і ўваскрос, дык Бог і памёршых у Ісусе прывядзе з Ім.</verse>
				<verse number="15">Гэта вось кажам вам словам Госпадавым, што мы, жывыя, якія засталіся да прыйсьця Госпада, не апярэдзім памёршых,</verse>
				<verse number="16">бо Сам Госпад з абвяшчэньнем, з голасам арханёла і трубой Божай зыйдзе з неба, і мёртвыя ў Хрысьце ўваскрэснуць першымі;</verse>
				<verse number="17">пасьля мы, жывыя, што засталіся, разам з імі падхоплены будзем на аблоках на спатканьне з Госпадам у паветра, і гэтак заўсёды з Госпадам будзем.</verse>
				<verse number="18">Дык пацяшайце адзін аднаго гэтымі словамі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">Адносна часоў і пораў, браты, няма патрэбы пісаць да вас,</verse>
				<verse number="2">бо вы самі дакладна ведаеце, што дзень Госпадаў гэтак прыйдзе, як злодзей уначы.</verse>
				<verse number="3">Калі вось будуць гаварыць: «Супакой і бясьпека», тады неспадзявана прыйдзе на іх зьнішчэньне, быццам мукі радзін на цяжарную, і яны не ўцякуць.</verse>
				<verse number="4">Вы ж, браты, ня ў цемры, каб дзень гэты захапіў вас, як злодзей:</verse>
				<verse number="5">усе вы — сыны сьвятла і сыны дня, мы не належым ані ночы, ані цемры.</verse>
				<verse number="6">Дык ня будзем спаць, як іншыя, але чувайма і будзьма пільнымі,</verse>
				<verse number="7">бо тыя, што сьпяць, уначы сьпяць, і тыя, што ўпіваюцца, уначы ўпіваюцца.</verse>
				<verse number="8">Мы ж, якія належым дню, будзьма пільнымі, апрануўшы панцыр веры і любові і шалом надзеі збаўленьня,</verse>
				<verse number="9">бо Бог не прызначыў нас на гнеў, але на атрыманьне збаўленьня праз Госпада нашага Ісуса Хрыста,</verse>
				<verse number="10">Які памёр за нас, каб мы, ці чуваем, ці сьпім, з Ім разам жылі.</verse>
				<verse number="11">Дзеля гэтага пацяшайце сябе ўзаемна і збудоўвайце адзін аднаго, як вы і робіце.</verse>
				<verse number="12">Просім жа вас, браты, ведайце тых, якія працуюць у вас, і кіруюць вамі ў Госпадзе, і настаўляюць вас,</verse>
				<verse number="13">і шануйце іх вельмі высока ў любові дзеля працы іхняй; жывіце ў згодзе між сабою.</verse>
				<verse number="14">Молім вас таксама, браты, настаўляйце свавольных, пацяшайце маладушных, падтрымлівайце слабых, будзьце доўгацярплівымі да ўсіх.</verse>
				<verse number="15">Глядзіце, каб ніхто нікому не аддаваў ліхам за ліха, але заўсёды імкніцеся да дабра і адзін для аднога, і для ўсіх.</verse>
				<verse number="16">Заўсёды радуйцеся.</verse>
				<verse number="17">Несупынна маліцеся.</verse>
				<verse number="18">За ўсё дзякуйце, бо такая для вас воля Божая ў Хрысьце Ісусе.</verse>
				<verse number="19">Духа не гасіце.</verse>
				<verse number="20">Прароцтвамі не пагарджайце.</verse>
				<verse number="21">Усё выпрабоўвайце; добрага трымайцеся.</verse>
				<verse number="22">Высьцерагайцеся ад усякага роду зла.</verse>
				<verse number="23">Сам жа Бог супакою няхай асьвяціць вас у-ва ўсёй поўні, і ўвесь ваш дух, і душа, і цела няхай захаваюцца без заганы ў прыйсьце Госпада нашага Ісуса Хрыста.</verse>
				<verse number="24">Верны Той, Які вас паклікаў; Ён і зробіць [гэта].</verse>
				<verse number="25">Браты! Маліцеся за нас!</verse>
				<verse number="26">Прывітайце ўсіх братоў пацалункам сьвятым.</verse>
				<verse number="27">Заклінаю вас Госпадам прачытаць гэтае пасланьне ўсім сьвятым братам.</verse>
				<verse number="28">Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі. Амэн.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="53">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Павал, і Сілуан, і Цімафей — царкве Тэсалонцаў у Богу Айцу нашым і Госпадзе Ісусе Хрысьце:</verse>
				<verse number="2">ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.</verse>
				<verse number="3">Заўсёды павінны мы дзякаваць Богу за вас, браты, як належыцца, бо моцна ўзрастае вера вашая і памнажаецца любоў кожнага адзін да аднаго між усімі вамі,</verse>
				<verse number="4">так што мы самі хвалімся вамі ў цэрквах Божых дзеля цярплівасьці вашай і веры ў-ва ўсіх перасьледаваньнях вашых і прыгнётах, якія вы пераносіце,</verse>
				<verse number="5">на выяўленьне праведнага суду Божага, каб вам быць вартымі Валадарства Божага, дзеля якога і пакутуеце.</verse>
				<verse number="6">Бо праведна перад Богам адгадзіць прыгнётам тым, якія вас прыгнятаюць,</verse>
				<verse number="7">а вам, прыгнятаным, — патоляй разам з намі ў адкрыцьці Госпада Ісуса з неба з анёламі сілы Яго,</verse>
				<verse number="8">Які ў полымі агню зьдзяйсьняе помсту над тымі, што ня ведаюць Бога і не паслухмяныя Эвангельлю Госпада нашага Ісуса Хрыста.</verse>
				<verse number="9">Яны атрымаюць прысуд — вечнае зьнішчэньне, ад аблічча Госпада і ад славы магутнасьці Яго,</verse>
				<verse number="10">калі Ён прыйдзе ўславіцца ў сьвятых Сваіх і стацца дзівосным у дзень той у-ва ўсіх, якія паверылі, бо вы паверылі нашаму сьведчаньню сярод вас.</verse>
				<verse number="11">Дзеля гэтага і молімся заўсёды за вас, каб Бог наш зрабіў вас дастойнымі пакліканьня і споўніў з моцаю ўсякае ўпадабаньне добрасьці і справу веры,</verse>
				<verse number="12">каб праславілася імя Госпада нашага Ісуса Хрыста ў вас, і вы — у Ім, паводле ласкі Бога нашага і Госпада Ісуса Хрыста.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">Просім вось вас, браты, дзеля прыйсьця Госпада нашага Ісуса Хрыста і нашага зграмаджэньня перад Ім,</verse>
				<verse number="2">не хістайцеся пасьпешна розумам і не трывожцеся ані праз духа, ані праз слова, ані праз пасланьне, нібы ад нас, што быццам надыйшоў дзень Хрыстовы.</verse>
				<verse number="3">Няхай ніхто аніяк вас ня зводзіць, бо [дзень гэты ня прыйдзе], пакуль ня прыйдзе перш адступніцтва і не адкрыецца чалавек грэху, сын загубы,</verse>
				<verse number="4">які супрацівіцца і вывышаецца па-над усё, што называецца Богам ці чаму пакланяюцца, так што ў сьвятыні Божай засядзе ён як бог, заяўляючы пра сябе, што ён — бог.</verse>
				<verse number="5">Ці не памятаеце, што я, яшчэ як быў у вас, гаварыў вам гэтае?</verse>
				<verse number="6">І цяпер ведаеце, што трымае, каб адкрыцца яму ў свой час.</verse>
				<verse number="7">Бо таямніца беззаконьня ўжо дзейнічае, няхай толькі той, што трымае цяпер, будзе забраны спасярод.</verse>
				<verse number="8">І тады адкрыецца беззаконьнік, якога Госпад заб’е духам вуснаў Сваіх і зьнішчыць зьяўленьнем прыйсьця Свайго,</verse>
				<verse number="9">таго, якога прыйсьце праз дзеяньне шатана, будзе з усёй сілаю, і знакамі, і фальшывымі цудамі,</verse>
				<verse number="10">і з усякім ашуканствам няправеднасьці для тых, якія гінуць з-за таго, што не прынялі любові праўды, каб ім быць збаўленымі.</verse>
				<verse number="11">І з-за гэтага пашле ім Бог дзеяньне аблуды, каб верылі хлусьні,</verse>
				<verse number="12">каб былі асуджаныя ўсе, якія не паверылі праўдзе, але ўпадабалі няправеднасьць.</verse>
				<verse number="13">А мы заўсёды павінны дзякаваць Богу за вас, улюбёныя Госпадам браты, што Бог ад пачатку, праз асьвячэньне Духа і веру праўдзе, выбраў вас на збаўленьне,</verse>
				<verse number="14">да якога і паклікаў вас праз Эвангельле нашае на атрыманьне славы Госпада нашага Ісуса Хрыста.</verse>
				<verse number="15">Дык, браты, стойце і трымайцеся традыцыі, якой вы навучыліся ці праз слова, ці праз пасланьне нашае.</verse>
				<verse number="16">Сам жа Госпад наш Ісус Хрыстос і Бог і Айцец наш, Які палюбіў нас і даў пацяшэньне вечнае і надзею добрую ў ласцы,</verse>
				<verse number="17">няхай пацешыць вашыя сэрцы і няхай умацуе вас у-ва ўсякім слове і справе добрай.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">Нарэшце, маліцеся за нас, браты, каб слова Госпада пашыралася і выслаўлялася, як і ў вас,</verse>
				<verse number="2">і каб мы былі выбаўленыя ад нягодных і злых людзей, бо не ў-ва ўсіх вера.</verse>
				<verse number="3">Але верны Госпад, Які ўмацуе вас і захавае ад злога.</verse>
				<verse number="4">Мы пэўныя адносна вас у Госпадзе, што вы выконваеце і будзеце выконваць тое, што мы загадваем вам.</verse>
				<verse number="5">Няхай Сам Госпад накіруе сэрцы вашыя да любові Божае і цярплівасьці Хрыстовай.</verse>
				<verse number="6">Загадваем вам, браты, у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста, каб цураліся ўсякага брата, які ходзіць свавольна і не паводле традыцыі, прынятай ад нас,</verse>
				<verse number="7">бо вы самі ведаеце, як трэба насьлядаваць нас, бо мы не сваволілі між вамі,</verse>
				<verse number="8">таксама дарма ні ў кога хлеба ня елі, але ў працы і стоме рабілі ўначы і ўдзень, каб не абцяжарыць каго з вас,</verse>
				<verse number="9">не таму, што ня маем улады, але каб сябе саміх даць вам за прыклад дзеля перайманьня нас.</verse>
				<verse number="10">Бо калі мы былі ў вас, дык загадалі вам: калі хто ня хоча працаваць, той няхай і ня есьць.</verse>
				<verse number="11">Але чуем, што некаторыя ў вас ходзяць свавольна, нічога ня робяць, але мітусяцца.</verse>
				<verse number="12">Гэтакім загадваем і молім у Госпадзе нашым Ісусе Хрысьце, каб яны, працуючы моўчкі, елі свой хлеб.</verse>
				<verse number="13">А вы, браты, не журыцеся, робячы дабро.</verse>
				<verse number="14">Калі ж хто не паслухаецца слова нашага праз гэтае пасланьне, таго мейце на прыкмеце і ня мейце справы з ім, каб быў асаромлены;</verse>
				<verse number="15">але не лічыце яго за ворага, але настаўляйце, як брата.</verse>
				<verse number="16">Сам жа Госпад супакою няхай дасьць вам супакой заўсёды і ў-ва ўсім. Госпад з усімі вамі.</verse>
				<verse number="17">Прывітаньне маёю рукою, Паўлаваю, што ёсьць знак у-ва ўсякім пасланьні; пішу я гэтак:</verse>
				<verse number="18">ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі. Амэн.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="54">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Павал, апостал Ісуса Хрыста паводле загаду Бога, Збаўцы нашага, і Госпада Ісуса Хрыста, надзеі нашае, —</verse>
				<verse number="2">Цімафею, шчыраму дзіцяці ў веры: ласка, літасьць, супакой ад Бога, Айца нашага, і Хрыста Ісуса, Госпада нашага.</verse>
				<verse number="3">Ідучы ў Македонію, я прасіў цябе быць у Эфэсе і загадаць некаторым, каб яны не навучалі іншага</verse>
				<verse number="4">і не зважалі на байкі і радаводы бясконцыя, якія выклікаюць больш спрэчак, чым Божага збудаваньня ў веры.</verse>
				<verse number="5">Канец жа загаду ёсьць любоў з чыстага сэрца, і добрага сумленьня, і веры некрывадушнай,</verse>
				<verse number="6">ад чаго адхіліўшыся, некаторыя збочылі да пустаслоўя,</verse>
				<verse number="7">хочучы быць законавучыцялямі, не разумеючы ані таго, што кажуць, ані таго, пра што сьцьвярджаюць.</verse>
				<verse number="8">А мы ведаем, што Закон добры, калі хто законна карыстаецца ім,</verse>
				<verse number="9">ведаючы тое, што Закон не пастаўлены для праведніка, але для беззаконьнікаў і непакорлівых, бязбожных і грэшнікаў, нячыстых і паганых, бацьказабойцаў і мацізабойцаў, чалавеказабойцаў,</verse>
				<verse number="10">распусьнікаў, мужаложнікаў, людакрадаў, хлусьлівых, крывапрысяжнікаў і для іншых, што супрацівяцца здаровай навуцы,</verse>
				<verse number="11">паводле Эвангельля славы шчаснага Бога, якое мне даверана.</verse>
				<verse number="12">І я дзякую Хрысту Ісусу, Госпаду нашаму, Які ўмацаваў мяне, што Ён палічыў мяне верным, паставіўшы на служэньне,</verse>
				<verse number="13">[мяне], які раней блюзьніў, і перасьледаваў, і крыўдзіў, але памілаваны, бо рабіў гэта, ня ведаючы, у недаверстве.</verse>
				<verse number="14">І ласка Госпада нашага памножылася разам з вераю і любоўю ў Хрысьце Ісусе.</verse>
				<verse number="15">Вернае слова і ўсякага прыняцьця вартае, што Хрыстос Ісус прыйшоў у сьвет збавіць грэшнікаў, з якіх я — першы.</verse>
				<verse number="16">Але дзеля таго я памілаваны, каб Ісус Хрыстос у-ва мне першым зьявіў усю доўгацярплівасьць на прыклад тым, якія маюць верыць у Яго дзеля жыцьця вечнага.</verse>
				<verse number="17">Валадару ж вякоў, незьнішчальнаму, нябачнаму, адзінаму мудраму Богу пашана і слава на вякі вякоў. Амэн.</verse>
				<verse number="18">Гэткі загад даю табе, дзіця [маё] Цімафей, паводле ранейшых адносна цябе прароцтваў, каб ты змагаўся згодна з імі добрым змаганьнем,</verse>
				<verse number="19">маючы веру і добрае сумленьне, адкінуўшы якое, некаторыя разьбіліся ў веры;</verse>
				<verse number="20">з якіх Гімэнэй і Аляксандар, якіх я аддаў шатану, каб яны навучыліся ня блюзьніць.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">Дык перш за ўсё прашу ўзносіць просьбы, малітвы, умольваньні і падзякі за ўсіх людзей,</verse>
				<verse number="2">за валадароў і за ўсіх, хто пры ўладзе, каб весьці нам жыцьцё ціхае і спакойнае ў-ва ўсякай пабожнасьці і сумленнасьці,</verse>
				<verse number="3">бо гэта добра і прыемна перад Збаўцам нашым Богам,</verse>
				<verse number="4">Які хоча, каб усе людзі былі збаўленыя і прыйшлі да пазнаньня праўды.</verse>
				<verse number="5">Бо адзін Бог і адзін Пасярэднік паміж Богам і людзьмі — Чалавек Хрыстос Ісус,</verse>
				<verse number="6">Які аддаў Сябе на адкупленьне за ўсіх, як сьведчаньне ў свой час,</verse>
				<verse number="7">дзеля Якога я пастаўлены весьнікам і апосталам, праўду кажу ў Хрысьце, не хлушу, настаўнікам паганаў у веры і праўдзе.</verse>
				<verse number="8">Дык хачу, каб на ўсякім месцы маліліся мужы, узьнімаючы сьвятыя рукі бяз гневу і хістаньняў;</verse>
				<verse number="9">каб таксама і жанчыны, у сьціплай вопратцы, з сарамлівасьцю і здаровым розумам аздаблялі сябе не пляценьнем валасоў, ані золатам, ані пэрламі, ані шатамі дарагімі,</verse>
				<verse number="10">але добрымі ўчынкамі, як належыць жанчынам, якія абяцалі багабойнасьць.</verse>
				<verse number="11">Жанчына ў маўчаньні няхай вучыцца з усякай паслухмянасьцю.</verse>
				<verse number="12">А жанчыне, каб навучала, не дазваляю, ані каб мужам кіравала, але каб у маўчаньні была.</verse>
				<verse number="13">Бо першым быў зьлеплены Адам, а пасьля — Ева;</verse>
				<verse number="14">і не Адам быў падмануты, а жанчына, падманутая, учыніла парушэньне,</verse>
				<verse number="15">але будзе збаўленая праз нараджэньне дзяцей, калі застанецца ў веры, і любові, і сьвятасьці са здаровым розумам.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">Вернае слова: “Калі хто епіскапства жадае, добрай справы жадае”.</verse>
				<verse number="2">Дык епіскап мусіць быць бездакорны, аднае жонкі муж, пільны, цьвярозы, сьціплы, гасьцінны, здольны навучаць,</verse>
				<verse number="3">ня п’яніца, не задзірлівы, ня сквапны, але спагадны, не ваяўнічы, не срэбралюбец,</verse>
				<verse number="4">каб добра сваім домам кіраваў, дзяцей меў у паслухмянасьці з усякай сумленнасьцю.</verse>
				<verse number="5">А калі хто ня ведае, як кіраваць уласным домам, як будзе клапаціцца пра Царкву Божую?</verse>
				<verse number="6">[Мусіць быць] не з нованаверненых, каб, узьбіўшыся ў пыху, ня трапіў пад прысуд з д’яблам.</verse>
				<verse number="7">Мусіць ён мець добрае сьведчаньне ад тых, што вонкі, каб ня трапіў у зьнявагу і пастку д’яблаву.</verse>
				<verse number="8">Дыяканы таксама [мусяць быць] сумленныя, не двудушныя, не прагавітыя на віно, ня сквапныя,</verse>
				<verse number="9">якія маюць таямніцу веры ў чыстым сумленьні.</verse>
				<verse number="10">І гэтакіх трэба перш выпрабоўваць, а пасьля, калі бездакорныя, няхай служаць.</verse>
				<verse number="11">Таксама жанчыны [мусяць быць] сумленныя, не паклёпніцы, пільныя, верныя ў-ва ўсім.</verse>
				<verse number="12">Дыяканы няхай будуць мужамі аднае жонкі, якія добра кіруюць дзецьмі і домам сваім,</verse>
				<verse number="13">бо хто добра паслужыў, здабывае сабе добрую ступень і вялікую адвагу ў веры ў Хрыста Ісуса.</verse>
				<verse number="14">Гэтае табе пішу, спадзеючыся неўзабаве прыйсьці да цябе,</verse>
				<verse number="15">каб ты, калі замаруджу, ведаў, як трэба жыць у доме Божым, які ёсьць Царква Бога Жывога, слуп і апірышча праўды.</verse>
				<verse number="16">І, бясспрэчна, вялікая ёсьць таямніца пабожнасьці: Бог зьявіўся ў целе, апраўдаў Сябе ў Духу, зьявіў Сябе анёлам, абвешчаны ў народах, прыняты вераю ў сьвеце, узьнесены ў славе.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">А Дух выразна кажа, што ў астатнія часы некаторыя адыйдуць ад веры, зважаючы на духаў падманлівых і вучэньні дэманавы,</verse>
				<verse number="2">якія праз крывадушнасьць тых, якія кажуць фальшыва і выпалілі сумленьне сваё,</verse>
				<verse number="3">якія забараняюць жаніцца, [кажуць] высьцерагацца ежы, якую Бог стварыў дзеля спажываньня з падзякай вернымі і тымі, якія пазналі праўду.</verse>
				<verse number="4">Бо ўсякае стварэньне Божае добрае, і нішто ня мае быць адкінутым, што прыймаецца з падзякаю,</verse>
				<verse number="5">бо асьвячаецца праз слова Божае і малітву.</verse>
				<verse number="6">Прадстаўляючы гэта братам, будзеш добрым служыцелем Ісуса Хрыста, спасіленым словамі веры і добрым навучаньнем, за якімі ты пайшоў сьледам.</verse>
				<verse number="7">А паганых і бабскіх баек цурайся, але практыкуйся ў пабожнасьці.</verse>
				<verse number="8">Бо цялеснае практыкаваньне мала карыснае, а пабожнасьць на ўсё карысная, маючы абяцаньне жыцьця цяперашняга і будучага.</verse>
				<verse number="9">Вернае [гэта] слова і ўсякага прыняцьця вартае.</verse>
				<verse number="10">Бо мы дзеля гэтага і працуем, і зьнявагі церпім, што спадзяемся на Бога Жывога, Які ёсьць Збаўца ўсіх людзей, а найбольш — верных.</verse>
				<verse number="11">Загадвай гэта і навучай.</verse>
				<verse number="12">Няхай ніхто не пагарджае маладосьцю тваёй, але будзь прыкладам для верных у слове, у ладзе жыцьця, у любові, у духу, у веры, у чысьціні.</verse>
				<verse number="13">Пакуль прыйду, займайся чытаньнем, пацяшаньнем, навучаньнем.</verse>
				<verse number="14">Не занядбоўвай дару [ласкі], што ў табе, які дадзены табе праз прароцтва, з ускладаньнем рук старостаў.</verse>
				<verse number="15">Гэта абдумвай, у гэтым будзь, каб посьпех твой быў яўны для ўсіх.</verse>
				<verse number="16">Захоўвай сябе і вучэньне, трывай у гэтым, бо, гэтак робячы, і сябе збавіш, і тых, якія слухаюць цябе.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">Старога ня гань, але прасі як бацьку, маладых — як братоў,</verse>
				<verse number="2">старых жанчынаў — як матак, маладых — як сёстраў, з усякай чысьцінёю.</verse>
				<verse number="3">Удоваў шануй, тых, якія праўдзіва ўдовы.</verse>
				<verse number="4">А калі якая ўдава мае дзяцей ці ўнукаў, яны перш няхай вучацца шанаваць свой дом і аддаваць належнае бацькам, бо гэта добра і прыемна перад Богам.</verse>
				<verse number="5">Праўдзівая ўдава і адзінокая спадзяецца на Бога і трывае ў малітвах і просьбах уночы і ўдзень,</verse>
				<verse number="6">а тая, што жыве ў распусьце, жывучы, мёртвая.</verse>
				<verse number="7">І гэтак загадвай, каб былі бездакорнымі.</verse>
				<verse number="8">А калі хто пра сваіх, і асабліва, пра хатніх ня дбае, той адрокся ад веры і горш за бязьвернага.</verse>
				<verse number="9">Удава мае быць унесеная ў сьпіс, якой ня менш як шэсьцьдзесят год, якая была жонкаю аднаго мужа,</verse>
				<verse number="10">засьведчаная ў добрых учынках, калі дзяцей выгадавала, калі прыймала падарожных, калі абмывала ногі сьвятым, калі падтрымлівала прыгнечаных, калі ішла сьледам за ўсякай добрай справай.</verse>
				<verse number="11">А маладым удовам адмаўляй, бо калі яны, разласаваўшыся насуперак Хрысту, захочуць замуж,</verse>
				<verse number="12">маюць асуджэньне, бо адкінулі ранейшую веру.</verse>
				<verse number="13">Да таго ж яны прывучаюцца не працаваць, цягаючыся па дамах; і ня толькі не працаваць, але і балбатаць, і рабіць непатрэбныя рэчы, гаворачы, чаго ня сьлед.</verse>
				<verse number="14">Дык хачу, каб маладыя [ўдовы] ішлі замуж, нараджалі дзяцей, кіравалі домам і не давалі супраціўніку ніякае нагоды дзеля абмаўляньня,</verse>
				<verse number="15">бо некаторыя ўжо збочылі ўсьлед за шатанам.</verse>
				<verse number="16">Калі які верны ці верная мае ўдовы, няхай падтрымлівае іх і не абцяжарвае царквы, каб яна падтрымлівала праўдзівых удоваў.</verse>
				<verse number="17">Старосты, якія кіруюць добра, дастойныя падвойнае пашаны, асабліва тыя, якія працуюць у слове і навучаньні.</verse>
				<verse number="18">Бо Пісаньне кажа: «Не закелзай вала, які малоціць», і: «Работнік варты нагароды сваёй».</verse>
				<verse number="19">Абвінавачваньне на старосту не прыймай, хіба што пры двух ці трох сьведках.</verse>
				<verse number="20">Тых, якія грашаць, дакарай перад усімі, каб і іншыя страх мелі.</verse>
				<verse number="21">Перад Богам і Госпадам Ісусам Хрыстом і выбранымі анёламі сьведчу [табе], каб ты захаваў гэтае без перадузятасьці, нічога ня робячы паводле прыхільнасьці.</verse>
				<verse number="22">Рукі хутка ні на кога не ўскладай і ня будзь супольнікам у чужых грахах; захоўвай сябе чыстым.</verse>
				<verse number="23">Больш ня пі ваду, але ўжывай крыху віна дзеля страўніка твайго і частых тваіх немачаў.</verse>
				<verse number="24">Грахі некаторых людзей відочныя і вядуць на асуджэньне, а за некаторымі ідуць сьледам.</verse>
				<verse number="25">Гэтаксама і добрыя ўчынкі відочныя; і калі іначай, схавацца ня могуць.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="6">
				<verse number="1">Усе слугі, якія пад ярмом, няхай лічаць уладароў сваіх вартымі ўсякае пашаны, каб не было блюзьнерства на імя Божае і вучэньне.</verse>
				<verse number="2">Тыя ж, якія верных маюць за ўладароў, няхай не пагарджаюць імі, што яны браты, але больш няхай служаць ім, таму што яны верныя і ўлюбёныя, удзельнікі дабрадзействаў [Божых]. Гэтага навучай і ўпрошвай.</verse>
				<verse number="3">Калі хто навучае іначай і не ідзе за здаровымі словамі Госпада нашага Ісуса Хрыста і за вучэньнем пра пабожнасьць,</verse>
				<verse number="4">той узьбіўся ў пыху, нічога не разумеючы, але хварэючы на спрэчкі і кіданьне словамі, ад якіх стаецца зайздрасьць, сварка, блюзьнерствы, зласьлівыя падазрэньні,</verse>
				<verse number="5">пустыя гутаркі між людзьмі зьнішчанага розуму і пазбаўленымі праўды, якія думаюць, што пабожнасьць — [сродак] дзеля прыбытку. Аддаляйся ад гэтакіх.</verse>
				<verse number="6">Але вялікі прыбытак — пабожнасьць разам з задаволенасьцю.</verse>
				<verse number="7">Бо мы нічога не прынесьлі ў сьвет; зразумела, што і нічога вынесьці ня можам.</verse>
				<verse number="8">А маючы што есьці і што апрануць, будзем гэтым задаволеныя.</verse>
				<verse number="9">Тыя ж, якія хочуць багацець, трапляюць у спакусу, і ў пастку, і ў многія бяздумныя і шкадлівыя пажаданьні, якія топяць людзей у зьнішчэньні і загубе.</verse>
				<verse number="10">Бо корань усякага зла ёсьць срэбралюбства, жадаючы якога, некаторыя адступіліся ад веры і самі сябе аддалі на многія мукі.</verse>
				<verse number="11">А ты, чалавек Божы, уцякай ад гэтага, але імкніся да праведнасьці, пабожнасьці, веры, любові, цярплівасьці, пакоры,</verse>
				<verse number="12">змагайся добрым змаганьнем веры, трымайся за жыцьцё вечнае, да якога ты і пакліканы, і вызнаў добрае вызнаньне перад многімі сьведкамі.</verse>
				<verse number="13">Перад Богам, Які ўсё ажыўляе, і перад Хрыстом Ісусам, Які засьведчыў перад Понціем Пілатам добрае вызнаньне, загадваю табе</verse>
				<verse number="14">захаваць гэтае прыказаньне неапаганеным, бездакорным аж да зьяўленьня Госпада нашага Ісуса Хрыста,</verse>
				<verse number="15">якое ў свой час адкрые шчасьлівы і адзіны магутны Валадар тых, хто валадарыць, і Госпад тых, якія пануюць,</verse>
				<verse number="16">Адзіны, Які мае несьмяротнасьць, жыве ў сьвятле недаступным, Якога ніхто з людзей ня бачыў і бачыць ня можа. Яму пашана і ўлада вечная. Амэн.</verse>
				<verse number="17">Багатым у цяперашнім веку загадвай, каб яны ня думалі шмат пра сябе і спадзяваліся не на багацьце няпэўнае, але на Бога Жывога, Які дае нам багата ўсё дзеля прыемнасьці;</verse>
				<verse number="18">каб рабілі дабро, багацелі добрымі ўчынкамі, былі шчодрыя, дзяліліся,</verse>
				<verse number="19">зьбіраючы сабе скарб, добры падмурак дзеля будучыні, каб трымацца ім за жыцьцё вечнае.</verse>
				<verse number="20">О, Цімафею! Захоўвай тое, што перададзена табе, ухіляючыся ад паганага марнаслоўя і перакорлівасьці фальшывага веданьня,</verse>
				<verse number="21">пахваляючыся якім, некаторыя адхіліліся ад веры. Ласка з табою. Амэн.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="55">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Павал, апостал Ісуса Хрыста воляй Божай, паводле абяцаньня жыцьця, што ў Хрысьце Ісусе, —</verse>
				<verse number="2">Цімафею, улюбёнаму дзіцяці: ласка, літасьць, супакой ад Бога Айца і Хрыста Ісуса, Госпада нашага.</verse>
				<verse number="3">Дзякую Богу, Якому служу ад бацькоў з чыстым сумленьнем, што няспынна ўзгадваю пра цябе ў просьбах маіх уночы і ўдзень,</verse>
				<verse number="4">жадаючы бачыць цябе, памятаючы пра сьлёзы твае, каб мне напоўніцца радасьцю,</verse>
				<verse number="5">прыводзячы на памяць некрывадушную веру тваю, якая раней жыла ў бабулі тваёй Ляідзе і ў маці тваёй Эўніцы, і я перакананы, што і ў табе.</verse>
				<verse number="6">Дзеля гэтае прычыны нагадваю табе, каб ты распальваў дар Божы, які ёсьць у табе праз ускладаньне рук маіх,</verse>
				<verse number="7">бо даў нам Бог ня духа палахлівасьці, але сілы, і любові, і цьвярозага мысьленьня.</verse>
				<verse number="8">Дык не саромся сьведчаньня Госпада нашага, ані мяне, вязьня Ягонага, але перанось цяжкасьці разам з Эвангельлем паводле сілы Бога,</verse>
				<verse number="9">Які збавіў нас і паклікаў пакліканьнем сьвятым, не паводле ўчынкаў нашых, але паводле вызначэньня Свайго і ласкі, дадзенае нам у Хрысьце Ісусе перад вечнымі часамі,</verse>
				<verse number="10">а цяпер выяўленае праз зьяўленьне Збаўцы нашага Ісуса Хрыста, Які зьнішчыў сьмерць і зьявіў жыцьцё і незьнішчальнасьць праз Эвангельле,</verse>
				<verse number="11">для якога я пастаўлены весьнікам, і апосталам, і настаўнікам паганаў.</verse>
				<verse number="12">Дзеля гэтае прычыны я і цярплю гэтак, але не саромлюся, бо ведаю, у Каго я паверыў, і перакананы, што Ён моцны, каб захаваць перададзенае праз мяне на той дзень.</verse>
				<verse number="13">Мей за прыклад здаровыя словы, якія ты чуў ад мяне, у веры і любові, што ў Хрысьце Ісусе.</verse>
				<verse number="14">Захоўвай тое добрае, што перададзена [табе], праз Духа Сьвятога, Які жыве ў нас.</verse>
				<verse number="15">Ты ведаеш, што адвярнуліся ад мяне ўсе, якія ў Азіі, між імі Фігел і Гермаген.</verse>
				<verse number="16">Няхай дасьць Госпад літасьць дому Анісіфора, бо ён часта падмацоўваў мяне і не саромеўся ланцугоў маіх,</verse>
				<verse number="17">але, калі быў у Рыме, дужа шукаў мяне і знайшоў.</verse>
				<verse number="18">Няхай дасьць яму Госпад знайсьці літасьць у Госпада ў той дзень; і колькі ён служыў у Эфэсе, ты лепей ведаеш.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">Дык ты, дзіця маё, умацоўвайся ў ласцы, што ў Хрысьце Ісусе,</verse>
				<verse number="2">і, што чуў ад мяне праз многіх сьведкаў, тое перадай верным людзям, якія будуць здольнымі і іншых навучыць.</verse>
				<verse number="3">Дык перанось цяжкасьці, як добры жаўнер Ісуса Хрыста.</verse>
				<verse number="4">Ніхто з тых, хто змагаецца, ня зьвязвае сябе справамі жыцьцёвымі, каб падабацца таму, хто яго ўзяў у войска.</verse>
				<verse number="5">І калі хто спаборнічае, не атрымае вянка, калі будзе спаборнічаць незаконна.</verse>
				<verse number="6">Земляроб, які працуе, мусіць першы спажываць плады.</verse>
				<verse number="7">Разумей, што кажу. Няхай жа дасьць табе Госпад разуменьне ў-ва ўсім.</verse>
				<verse number="8">Памятай пра Ісуса Хрыста, з насеньня Давіда, Які ўваскрос з мёртвых паводле Эвангельля майго,</verse>
				<verse number="9">у якім пераношу цяжкасьці аж да путаў, як злачынца, але слова Божага нельга зьвязаць.</verse>
				<verse number="10">Дзеля гэтага я ўсё трываю дзеля выбраных, каб і яны дасягнулі збаўленьня, што ў Хрысьце Ісусе, з вечнаю славаю.</verse>
				<verse number="11">Вернае слова, што калі мы памерлі з Ім, і жыць будзем з Ім;</verse>
				<verse number="12">калі трываем [з Ім], і валадарыць будзем з Ім; калі адрачэмся [ад Яго], і Ён адрачэцца ад нас;</verse>
				<verse number="13">калі мы ня верым, Ён застаецца верным, бо ад Сябе адрачыся ня можа.</verse>
				<verse number="14">Гэта нагадвай, сьведчачы перад Госпадам, каб не спрачаліся дзеля словаў, што нічога не дае, а руйнуе тых, якія слухаюць.</verse>
				<verse number="15">Намагайся паставіць сябе перад Богам вартым, работнікам, які ня будзе асаромлены, які слушна пераказвае слова праўды.</verse>
				<verse number="16">А паганага марнаслоўя пазьбягай, бо яны яшчэ больш будуць узрастаць у бязбожнасьці,</verse>
				<verse number="17">і слова іхняе, як гангрэна, будзе мець пажыву. Гэтакія Гімэнэй і Філет,</verse>
				<verse number="18">якія адхіліліся ад праўды, кажучы, што ўваскрасеньне ўжо было, і руйнуюць у некаторых веру.</verse>
				<verse number="19">Але цьвёрды падмурак Божы стаіць, маючы гэтакую пячатку: «Ведае Госпад тых, якія Яго», і: «Няхай адыйдзецца ад няправеднасьці кожны, хто называе імя Хрыста».</verse>
				<verse number="20">А ў вялікім доме ёсьць посуд ня толькі залаты і срэбны, але і драўляны, і гліняны; і адзін — у пашане, а другі — у ганьбе.</verse>
				<verse number="21">Дык калі хто ачысьціць сябе ад гэтага, той будзе пасудзінаю ў пашане, асьвячонаю і патрэбнаю Ўладару, падрыхтаванаю на ўсякую добрую справу.</verse>
				<verse number="22">Ад юнацкіх пажаданьняў уцякай, а імкніся да праведнасьці, веры, любові, супакою з тымі, хто прызывае Госпада ад чыстага сэрца.</verse>
				<verse number="23">Ад дурных і бязглуздых спрэчак адмаўляйся, ведаючы, што яны нараджаюць звадкі;</verse>
				<verse number="24">а слуга Госпада ня мусіць вадзіцца, але быць ветлівым да ўсіх, здольным навучаць, цярплівым,</verse>
				<verse number="25">у ціхасьці настаўляць тых, якія працівяцца, ці ня дасьць ім Бог навяртаньня дзеля пазнаньня праўды,</verse>
				<verse number="26">каб яны вызваліліся з пасткі д’яблавай, які злавіў іх пад сваю волю.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">Ведай жа тое, што ў апошнія дні надыйдуць злыя часы.</verse>
				<verse number="2">Бо людзі будуць самалюбныя, срэбралюбцы, пыхліўцы, ганарыстыя, блюзьнеры, непаслухмяныя бацькам, няўдзячныя, нячыстыя, бязьлітасныя,</verse>
				<verse number="3">няўмольныя, паклёпнікі, неапанаваныя, жорсткія, ненавісьнікі таго, што добрае,</verse>
				<verse number="4">здраднікі, неразважныя, фанабэрыстыя, якія больш любяць асалоду, чым Бога,</verse>
				<verse number="5">якія маюць выгляд пабожнасьці, а сілы яе адракліся. Ад гэтакіх адварочвайся.</verse>
				<verse number="6">Бо з гэтакіх тыя, што закрадаюцца ў дамы і палоняць жанчынак, абцяжараных грахамі, якіх водзяць розныя пажадлівасьці,</verse>
				<verse number="7">якія заўсёды вучацца і ніколі ня могуць дайсьці да пазнаньня праўды.</verse>
				<verse number="8">Як Яннэс і Ямбрэс супрацьстаялі Майсею, гэтак і яны супрацьстаяць праўдзе, людзі з папсаваным розумам, няздатныя ў веры.</verse>
				<verse number="9">Але яны ня шмат будуць узрастаць, бо шаленства іхняе выкрыецца перад усімі, як гэта і сталася з тымі.</verse>
				<verse number="10">А ты пайшоў сьледам за мною ў навучаньні, ладзе жыцьця, намерах, веры, доўгацярплівасьці, любові, непахіснасьці,</verse>
				<verse number="11">перасьледваньнях, пакутах, якія здарыліся са мною ў Антыёхіі, Іконіі, Лістрах; гэтыя перасьледваньні я перанёс, і з усіх выбавіў мяне Госпад.</verse>
				<verse number="12">Дый усе, якія хочуць жыць пабожна ў Хрысьце Ісусе, перасьледаваны будуць.</verse>
				<verse number="13">А злыя людзі і ашуканцы будуць узрастаць у зьле, падманваючы [іншых] і падманваючы сябе.</verse>
				<verse number="14">А ты заставайся ў тым, чаго навучыўся і што табе даверана, ведаючы, праз каго ты навучаны;</verse>
				<verse number="15">і што ты з дзяцінства ведаеш Сьвятое Пісаньне, якое можа зрабіць цябе мудрым на збаўленьне праз веру, што ў Хрысьце Ісусе.</verse>
				<verse number="16">Усё Пісаньне натхнёнае Богам і карыснае дзеля навучаньня, дзеля дакараньня, дзеля выпраўленьня, дзеля дысцыплінаваньня ў праведнасьці,</verse>
				<verse number="17">каб дасканалым быў чалавек Божы, да ўсякае добрае справы гатовым.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">Дык я сьведчу перад Богам і Госпадам нашым Ісусам Хрыстом, Які мае судзіць жывых і мёртвых у зьяўленьні Сваім і Валадарства Свайго:</verse>
				<verse number="2">абвяшчай слова, настойвай у час і ня ў час, дакарай, забараняй, упрошвай з усякай доўгацярплівасьцю і вучэньнем.</verse>
				<verse number="3">Бо будзе час, калі здаровага навучаньня цярпець ня будуць, але паводле сваіх пажаданьняў будуць выбіраць сабе настаўнікаў, якія лашчаць слых,</verse>
				<verse number="4">і ад праўды слых адвернуць, а збочаць да баек.</verse>
				<verse number="5">А ты будзь пільны ў-ва ўсім, перанось цяжкасьці, рабі справу дабравесьніка, служэньне тваё выконвай.</verse>
				<verse number="6">Бо я ўжо стаўся ахвяраю, і час майго адыходу прыйшоў.</verse>
				<verse number="7">Змагаўся я добрым змаганьнем, бег зьдзейсьніў, веру захаваў.</verse>
				<verse number="8">Нарэшце, вызначаны мне вянок праведнасьці, які дасьць мне Госпад, праведны Судзьдзя, у той дзень; і ня толькі мне, але і ўсім, якія зьяўленьне Яго палюбілі.</verse>
				<verse number="9">Намагайся, каб хутка прыйсьці да мяне.</verse>
				<verse number="10">Бо Дэмас пакінуў мяне, палюбіўшы цяперашні век, і пайшоў у Тэсалоніку; Крэскенс — у Галятыю; Ціт — у Дальматыю; адзін Лука са мною.</verse>
				<verse number="11">Марка, узяўшы, прывядзі з сабою, бо ён мне патрэбны для служэньня,</verse>
				<verse number="12">А Тыхіка я паслаў у Эфэс.</verse>
				<verse number="13">Плашч, які я кінуў у Траадзе ў Карпа, ідучы, прынясі, і кнігі, асабліва пэргаміны.</verse>
				<verse number="14">Аляксандар, меднік, шмат учыніў мне ліха. Няхай дасьць яму Госпад паводле ўчынкаў ягоных.</verse>
				<verse number="15">І ты захоўвай сябе ад яго, бо ён вельмі супрацьстаіць нашым словам.</verse>
				<verse number="16">У першай маёй абароне ніхто не прыйшоў да мяне, але ўсе мяне пакінулі. Няхай ня будзе ім палічана!</verse>
				<verse number="17">Госпад жа стаў перада мною і ўмацаваў мяне, каб пропаведзь праз мяне была выкананая і каб пачулі [яе] ўсе пагане; і я быў выбаўлены з ільвінае пашчы.</verse>
				<verse number="18">І выбавіць мяне Госпад ад усякага злога дзеяньня, і збавіць для Свайго Нябеснага Валадарства. Яму слава на вякі вякоў. Амэн.</verse>
				<verse number="19">Прывітай Прыскілу, і Акілу, і дом Анісіфора.</verse>
				<verse number="20">Эраст застаўся ў Карыньце; а Трафіма я пакінуў хворага ў Мілеце.</verse>
				<verse number="21">Намагайся, каб прыйсьці да зімы. Вітаюць цябе Эўбул, і Пуд, і Лін, і Кляўдыя, і ўсе браты.</verse>
				<verse number="22">Госпад Ісус Хрыстос з духам тваім. Ласка з вамі. Амэн.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="56">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Павал, слуга Божы, апостал жа Ісуса Хрыста, паводле веры выбраных Божых і пазнаньня праўды паводле пабожнасьці,</verse>
				<verse number="2">у надзеі жыцьця вечнага, якое абяцаў Бог, Які не падманвае, перад адвечнымі часамі,</verse>
				<verse number="3">а ў свой час зьявіў слова Сваё ў пропаведзі, якое было даверана мне паводле загаду Збаўцы нашага, Бога, —</verse>
				<verse number="4">Ціту, шчыраму дзіцяці ў супольнай веры: ласка, літасьць, супакой ад Бога Айца і Госпада Ісуса Хрыста, Збаўцы нашага.</verse>
				<verse number="5">Я пакінуў цябе ў Крыце дзеля таго, каб ты ўпарадкаваў, дзе чаго не хапае, і паставіў у гарадах старостаў, як я табе загадаў:</verse>
				<verse number="6">калі хто бездакорны, муж аднае жонкі, дзяцей мае верных, якіх не абвінавачваюць за распусту або непакорлівасьць.</verse>
				<verse number="7">Бо епіскап мусіць быць бездакорны, як Божы аканом, не самалюбны, не гняўлівы, ня п’яніца, не задзірлівы, ня сквапны,</verse>
				<verse number="8">але гасьцінны, дабралюбны, цьвярозы, праведны, багабойны, паўстрымлівы,</verse>
				<verse number="9">які трымаецца вернага слова згодна з вучэньнем, каб мог і настаўляць у здаровай навуцы, і дакараць тых, якія працівяцца.</verse>
				<verse number="10">Бо ёсьць шмат і непакорлівых, і пустаслоўных, і ашуканцаў, асабліва з абрэзаных,</verse>
				<verse number="11">якім трэба закрываць вусны; яны цэлыя дамы руйнуюць, навучаючы, чаго ня сьлед, дзеля агіднага набытку.</verse>
				<verse number="12">Сказаў нехта з іх, уласны іхні прарок: «Крыцяне заўсёды хлусяць, зьвяры ліхія, жываты гультайскія».</verse>
				<verse number="13">Сьведчаньне гэтае праўдзівае. Дзеля гэтае прычыны дакарай іх сувора, каб былі здаровыя ў веры,</verse>
				<verse number="14">не зважаючы на юдэйскія байкі і прыказаньні людзей, якія адварочваюцца ад праўды.</verse>
				<verse number="15">Для чыстых усё чыста, а для апаганеных і бязьверных няма нічога чыстага, але апаганены і розум іхні, і сумленьне.</verse>
				<verse number="16">Яны кажуць, што ведаюць Бога, а ўчынкамі адракаюцца, [яны —] брыдотныя і непакорныя, і на ўсякую добрую справу няздольныя.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">А ты гавары, як належыць здароваму вучэньню:</verse>
				<verse number="2">каб старыя былі пільныя, сумленныя, цьвярозыя, здаровыя ў веры, любові, цярплівасьці;</verse>
				<verse number="3">каб старыя жанчыны паводзілі сябе, як належыцца сьвятым, не паклёпнічалі, не пілі шмат віна, вучылі добраму,</verse>
				<verse number="4">каб вучылі мудрасьці маладых, каб тыя любілі мужоў, любілі дзяцей,</verse>
				<verse number="5">былі цьвярозыя, чыстыя, гаспадарлівыя, добрыя, падпарадкаваныя сваім мужам, каб не было блюзьненьня на слова Божае.</verse>
				<verse number="6">Маладых людзей таксама ўпрошвай думаць цьвяроза,</verse>
				<verse number="7">у-ва ўсім даючы сябе за прыклад добрых учынкаў, у навучаньні — чысьціню, сумленнасьць, непахібнасьць,</verse>
				<verse number="8">слова здаровае, ненаганнае, каб той, хто супрацівіцца, быў асаромлены, ня маючы нічога благога сказаць пра нас.</verse>
				<verse number="9">Слугаў [навучай] падпарадкоўвацца сваім уладарам, у-ва ўсім падабацца ім, не пярэчачы,</verse>
				<verse number="10">не прыхоўваючы сабе, але зьяўляючы ўсю добрую вернасьць, каб у-ва ўсім аздаблялі вучэньне Збаўцы нашага Бога.</verse>
				<verse number="11">Бо зьявілася ласка Божая, што дае збаўленьне для ўсіх людзей,</verse>
				<verse number="12">якая навучае нас, каб, адрокшыся ад бязбожнасьці і пажадлівасьцяў сьвету, цьвяроза, праведна і пабожна жылі мы ў цяперашнім веку,</verse>
				<verse number="13">чакаючы шчасьлівае надзеі і зьяўленьня славы вялікага Бога і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста,</verse>
				<verse number="14">Які даў Сябе за нас, каб выбавіць нас ад усякага беззаконьня і ачысьціць Сабе народ асаблівы, які рупіцца пра добрыя справы.</verse>
				<verse number="15">Гэтае кажы, упрошвай і дакарай з усякім загадам; няхай ніхто табою не пагарджае.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">Нагадвай ім, каб падпарадкоўваліся і слухаліся начальнікаў і ўлады, былі падрыхтаваныя на ўсякую добрую справу,</verse>
				<verse number="2">на нікога ня блюзьнілі, не былі ваяўнічымі, былі спагаднымі і зьяўлялі ўсякую ціхасьць адносна ўсіх людзей.</verse>
				<verse number="3">Бо і мы былі некалі бяздумнымі, непакорнымі, падманутымі, служачы пажаданьням і розным асалодам, жывучы ў ліхоце і зайздрасьці, былі паскуднымі, ненавідзячы адзін аднаго.</verse>
				<verse number="4">А калі зьявілася ласкавасьць і любоў да людзей Збаўцы нашага, Бога,</verse>
				<verse number="5">Ён збавіў нас ня дзеля ўчынкаў праведнасьці, якія мы ўчынілі, але паводле літасьці Сваёй, праз лазьню адраджэньня і абнаўленьня Духам Сьвятым,</verse>
				<verse number="6">Якога Ён выліў на нас шчодра праз Ісуса Хрыста, Збаўцу нашага,</verse>
				<verse number="7">каб, апраўдаўшыся ласкай Ягонай, мы сталіся праз надзею спадкаемцамі жыцьця вечнага.</verse>
				<verse number="8">Вернае слова; і я хачу, каб ты сьцьвярджаў гэта, каб тыя, што вераць Богу, былі старанныя ў выкананьні добрых справаў: гэта добра і людзям карысна.</verse>
				<verse number="9">А дурных спрэчак, і радаводаў, і сварак, і звадак адносна Закону пазьбягай, бо яны некарысныя і марныя.</verse>
				<verse number="10">Чалавека герэтыка пасьля першага і другога напамінаньня пакінь,</verse>
				<verse number="11">ведаючы, што гэтакі разбэсьціўся і грашыць, асудзіўшы самога сябе.</verse>
				<verse number="12">Калі пашлю да цябе Арцёма або Тыхіка, намагайся прыйсьці да мяне ў Нікапаль, бо я пастанавіў перазімаваць там.</verse>
				<verse number="13">Зэна законьніка і Апалёса старанна правядзі, каб у іх не было ні ў чым недахопу.</verse>
				<verse number="14">Няхай і нашыя вучацца выконваць добрыя справы ў пільных патрэбах, каб не былі бясплодныя.</verse>
				<verse number="15">Вітаюць цябе ўсе, што са мною. Прывітай тых, што сябруюць з намі ў веры. Ласка з усімі вамі. Амэн.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="57">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Павал, вязень Ісуса Хрыста, і Цімафей, брат, — Філімону, улюбёнаму і супрацоўніку нашаму,</verse>
				<verse number="2">і ўлюбёнай Апфіі, і Архіпу, таварышу нашаму ў барацьбе, і хатняй царкве тваёй:</verse>
				<verse number="3">ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.</verse>
				<verse number="4">Дзякую Богу майму, заўсёды ўзгадваючы пра цябе ў малітвах маіх,</verse>
				<verse number="5">чуючы пра любоў тваю і веру, якую маеш да Госпада Ісуса і да ўсіх сьвятых,</verse>
				<verse number="6">каб супольнасьць веры тваёй была дзейснай у пазнаньні ўсякага дабра, якое ў вас у Хрысьце Ісусе.</verse>
				<verse number="7">Бо вялікую маем ласку і пацяшэньне ў любові тваёй, бо праз цябе, браце, супачылі ўнутранасьці сьвятых.</verse>
				<verse number="8">Дзеля гэтага, маючы вялікую ў Хрысьце адвагу загадваць табе, што прыстойна [рабіць],</verse>
				<verse number="9">лепш праз любоў прашу, ня хто іншы, як Павал, староста, а цяпер і вязень Ісуса Хрыста.</verse>
				<verse number="10">Прашу цябе адносна дзіцяці майго Анісіма, якога я нарадзіў у путах маіх,</verse>
				<verse number="11">што быў некалі некарысны для цябе, а цяпер патрэбны табе і мне.</verse>
				<verse number="12">Яго я паслаў, а ты яго, як маё нутро, прыймі.</verse>
				<verse number="13">Хацеў я яго пры сабе трымаць, каб ён замест цябе паслужыў мне ў путах за Эвангельле,</verse>
				<verse number="14">але без твае згоды нічога не хацеў зрабіць, каб дабро тваё не з прынукі было, а з добрае волі.</verse>
				<verse number="15">Бо можа ён дзеля таго на гадзіну адыйшоў, каб ты атрымаў яго назаўсёды,</verse>
				<verse number="16">ужо не як слугу, але вышэй за слугу, як брата ўлюбёнага, асабліва для мяне, а тым больш для цябе — і паводле цела, і ў Госпадзе.</verse>
				<verse number="17">Дык калі маеш мяне за супольніка, прыймі яго, як мяне.</verse>
				<verse number="18">А калі ён чым скрыўдзіў цябе або вінен, лічы гэтае на мне.</verse>
				<verse number="19">Я, Павал, напісаў маёю рукою: «Я аддам»; каб не казаць табе, што ты і самім сабою мне вінны.</verse>
				<verse number="20">Гэтак, браце, дай мне скарыстацца ад цябе ў Госпадзе; супакой маё нутро ў Госпадзе.</verse>
				<verse number="21">Перакананы ў паслухмянасьці тваёй, я напісаў да цябе, ведаючы, што ты зробіш і больш, чым кажу.</verse>
				<verse number="22">А таксама падрыхтуй для мяне гасподу, бо спадзяюся, што праз малітвы вашыя буду вам падараваны.</verse>
				<verse number="23">Вітае цябе Эпафрас, вязень разам са мною ў Хрысьце Ісусе,</verse>
				<verse number="24">Марк, Арыстарх, Дэмас, Лука, супрацоўнікі мае.</verse>
				<verse number="25">Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з духам вашым. Амэн.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="58">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Бог, Які шмат разоў і шматлікімі спосабамі здаўна гаварыў да бацькоў праз прарокаў,</verse>
				<verse number="2">у апошнія гэтыя дні прамовіў да нас праз Сына, Якога паставіў за спадкаемцу ўсяго, праз Якога і вякі ўчыніў.</verse>
				<verse number="3">Ён, будучы зьзяньнем славы і выразам існасьці Ягонай і ўсё словам моцы Сваёй трымаючы, учыніўшы праз Сябе ачышчэньне грахоў нашых, сеў праваруч велічы на вышынях,</verse>
				<verse number="4">стаўшыся лепшым за анёлаў нагэтулькі, наколькі слаўнейшае за іх успадкаеміў імя.</verse>
				<verse number="5">Бо каму з анёлаў сказаў Ён калі: «Ты — Сын Мой, Я сёньня нарадзіў Цябе»? І яшчэ: «Я буду Яму Айцом, і Ён будзе Мне Сынам»?</verse>
				<verse number="6">А калі ізноў уводзіць Першароднага ў сусьвет, кажа: «І няхай паклоняцца Яму ўсе анёлы Божыя».</verse>
				<verse number="7">А наконт анёлаў кажа: «Ён робіць анёламі Сваімі духаў і служыцелямі Сваімі — полымя агню».</verse>
				<verse number="8">А наконт Сына: «Пасад Твой, Божа, на век вечны; кій правасьці — кій валадарства Твайго.</verse>
				<verse number="9">Ты палюбіў праведнасьць і зьненавідзеў беззаконьне. Дзеля гэтага памазаў Цябе, Божа, Бог Твой алеем весялосьці больш за таварышаў Тваіх».</verse>
				<verse number="10">І: «Ты напачатку, Госпадзе, умацаваў зямлю, і неба — справа рук Тваіх;</verse>
				<verse number="11">яны загінуць, а Ты застаешся; і ўсе, як шаты, састарэюць,</verse>
				<verse number="12">і, як адзеньне, Ты скруціш іх, і яны зьменяцца; а Ты — Той Самы, і гады Твае ня скончацца».</verse>
				<verse number="13">А наконт каго з анёлаў сказаў Ён калі: «Сядзь праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх як падножжа ног Тваіх»?</verse>
				<verse number="14">Ці ня ўсе яны — паслугавальныя духі, якія пасланыя на служэньне дзеля тых, якія маюць успадкаеміць збаўленьне?</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">Дзеля гэтага мусім асабліва зважаць на чутае, каб не адпасьці.</verse>
				<verse number="2">Бо калі сказанае праз анёлаў слова было цьвёрдае, і ўсякае парушэньне і непаслухмянасьць даставалі справядлівую адплату,</verse>
				<verse number="3">як мы ўцячэм, калі занядбалі такое вялікае збаўленьне, якое спачатку было сказанае Госпадам, зацьверджана ў нас ад тых, якія чулі,</verse>
				<verse number="4">якім засьведчыў Бог праз знакі, і цуды, і розныя сілы, і праз раздаваньне Духа Сьвятога паводле волі Яго?</verse>
				<verse number="5">Бо не анёлам падпарадкаваў Ён будучы сусьвет, пра які гаворым.</verse>
				<verse number="6">Засьведчыў жа нехта недзе, кажучы: «Што ёсьць чалавек, што Ты ўзгадваеш яго, або сын чалавечы, што Ты адведваеш яго?</verse>
				<verse number="7">Крыху Ты панізіў яго перад анёламі, даў яму вянок славы і пашаны і паставіў яго па-над творамі рук Тваіх;</verse>
				<verse number="8">усё падпарадкаваў Ты пад ногі яго». Бо калі падпарадкаваў яму ўсё, нічога не пакінуў непакорным яму. Але цяпер мы яшчэ ня бачым, каб усё было падпарадкавана яму,</verse>
				<verse number="9">а бачым Ісуса, Які крыху быў паніжаны перад анёламі, Які праз пакуту сьмерці атрымаў вянок славы і пашаны, каб з ласкі Божае пакаштаваў сьмерці за ўсіх.</verse>
				<verse number="10">Бо трэба было, каб Той, дзеля Якога ўсё і праз Якога ўсё, ведучы многіх сыноў у славу, Начальніка збаўленьня іхняга праз пакуты ўчыніў споўненым.</verse>
				<verse number="11">Бо і Той, Які асьвячае, і тыя, якія асьвячаюцца, усе — з Аднаго; дзеля гэтай прычыны Ён не саромеецца называць іх братамі, кажучы:</verse>
				<verse number="12">«Паведамлю імя Тваё братам Маім, пасярод царквы засьпяваю Табе».</verse>
				<verse number="13">І яшчэ: «Я буду спадзявацца на Яго». І яшчэ: «Вось, я і дзеці, якіх даў мне Бог».</verse>
				<verse number="14">Дык калі дзеці сталіся супольнікамі цела і крыві, і Ён таксама мае ўдзел у іх, каб праз сьмерць зьнішчыць таго, хто мае ўладу над сьмерцю, гэта ёсьць д’ябала,</verse>
				<verse number="15">і вызваліць тых, якія дзеля страху сьмерці праз усё жыцьцё падлягалі няволі.</verse>
				<verse number="16">Бо, сапраўды, не анёлаў Ён прыймае, але насеньне Аўраамавае прыймае.</verse>
				<verse number="17">Дзеля гэтага Ён павінен быў у-ва ўсім стацца падобным да братоў, каб быць міласьцівым і верным Першасьвятаром перад Богам дзеля перамольваньня за грахі народу.</verse>
				<verse number="18">Бо таму, што Сам Ён, спакушаны, цярпеў, можа тым, якія спакушаныя, дапамагчы.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">Дзеля гэтага, браты сьвятыя, удзельнікі ў нябесным пакліканьні, прыгледзьцеся да Апостала і Першасьвятара вызнаньня нашага, Ісуса Хрыста,</verse>
				<verse number="2">Які верны Таму, Які паставіў Яго, як і Майсей у-ва ўсім доме Ягоным.</verse>
				<verse number="3">Бо Ён варты яшчэ большае славы за Майсея, як і большую пашану мае за дом той, хто яго збудаваў.</verse>
				<verse number="4">Бо ўсякі дом некім будуецца; а Той, Які ўсё збудаваў, — Бог.</verse>
				<verse number="5">І Майсей верны ў-ва ўсім доме Ягоным, як слуга, дзеля сьведчаньня пра тое, што мела быць сказаным;</verse>
				<verse number="6">а Хрыстос — як Сын у доме Ягоным, дом Якога — мы, калі толькі адвагу і пахвалу надзеі цьвёрда да канца трымаць будзем.</verse>
				<verse number="7">Дзеля гэтага, як кажа Дух Сьвяты: «Сёньня, калі пачуеце голас Ягоны,</verse>
				<verse number="8">не закамяняйце сэрцы вашыя, як у раздражненьні, у дзень спакусы ў пустыні,</verse>
				<verse number="9">дзе спакушалі Мяне бацькі вашыя, выпрабоўвалі Мяне і бачылі справы Мае сорак гадоў.</verse>
				<verse number="10">Дзеля гэтага ўгнявіўся Я на пакаленьне тое і сказаў: “Заўсёды блукаюць яны сэрцам, а самі не спазналі шляхоў Маіх”.</verse>
				<verse number="11">Дык прысягнуў Я ў гневе Маім, што ня ўвойдуць яны ў супачынак Мой».</verse>
				<verse number="12">Глядзіце, браты, каб не было ў кім з вас сэрца злога і бязьвернага, што адступаецца ад Бога Жывога,</verse>
				<verse number="13">але прасіце адзін аднаго штодня, пакуль называецца “сёньня”, каб хто з вас не закамянеў праз падман грэху.</verse>
				<verse number="14">Бо мы сталіся ўдзельнікамі Хрыста, калі толькі пачатку пэўнасьці цьвёрда будзем трымацца да канца,</verse>
				<verse number="15">калі гаворыцца: «Сёньня, калі пачуеце голас Ягоны, не закамяняйце сэрцы вашыя, як у раздражненьні».</verse>
				<verse number="16">Бо некаторыя, што чулі, раздражнілі; але ня ўсе, якія выйшлі з Эгіпту праз Майсея.</verse>
				<verse number="17">На каго ж гневаўся Ён сорак гадоў? Ці не на тых, якія зграшылі, косткі якіх палеглі ў пустыні?</verse>
				<verse number="18">А каму прысягаў Ён, што ня ўвойдуць яны ў супачынак Ягоны, калі ня тым, якія не скарыліся?</verse>
				<verse number="19">І бачым, што яны не змаглі ўвайсьці праз недаверства.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">Дык будзем баяцца, каб, калі яшчэ трывае абяцаньне ўвайсьці ў супачынак Ягоны, ня думаў хто з вас, што ён горшы.</verse>
				<verse number="2">Бо і нам [гэта] дабравешчана, як і тым; але ім не дало карысьці пачутае слова, бо не спалучылася з вераю тых, якія слухалі.</verse>
				<verse number="3">Бо ўваходзім у супачынак мы, якія паверылі, бо Ён сказаў: «Дык прысягнуў Я ў гневе Маім, што ня ўвойдуць яны ў супачынак Мой», хоць справы [Ягоныя] сталіся ад заснаваньня сьвету.</verse>
				<verse number="4">Бо сказана недзе наконт сёмага дню гэтак: «І супачыў Бог у дзень сёмы ад усіх справаў Сваіх».</verse>
				<verse number="5">І яшчэ тут: «Ня ўвойдуць яны ў супачынак Мой».</verse>
				<verse number="6">Дык, калі некаторым застаецца ўвайсьці ў яго, а тыя, якім раней дабравешчана, не ўвайшлі ў яго за няскоранасьць,</verse>
				<verse number="7">ізноў Ён вызначае дзень “сёньня”, кажучы праз Давіда, праз гэтулькі часу, як было сказана: «Сёньня, калі пачуеце голас Ягоны, не закамяняйце сэрцы вашыя».</verse>
				<verse number="8">Бо калі б Егошуа даў тым супачынак, не было б сказана пасьля таго пра іншы дзень.</verse>
				<verse number="9">Таму застаецца для народу Божага захаваньне суботы.</verse>
				<verse number="10">Бо хто ўвайшоў у супачынак Ягоны, той і сам супачыў ад справаў сваіх, як і Бог ад Сваіх.</verse>
				<verse number="11">Дык будзем намагацца ўвайсьці ў супачынак гэты, каб хто за тым прыкладам не палёг праз няскоранасьць.</verse>
				<verse number="12">Бо слова Божае жывое і дзейснае, і вастрэйшае за ўсякі меч двусечны, і працінае аж да разьдзяленьня душы і духа, суставаў і шпіку, і судзіць думкі і намеры сэрца.</verse>
				<verse number="13">І няма стварэньня, схаванага перад Ім, але ўсё аголена і адкрыта перад вачыма Таго, пра Якога нашае слова.</verse>
				<verse number="14">Дык, маючы Першасьвятара вялікага, Які прайшоў праз неба, Ісуса, Сына Божага, будзем трымацца вызнаньня.</verse>
				<verse number="15">Бо маем Першасьвятара не такога, што ня можа спачуваць слабасьцям нашым, але такога, які, падобна нам, дазнаў спакушэньня ў-ва ўсім, апрача грэху.</verse>
				<verse number="16">Дык будзем набліжацца з адвагаю да пасаду ласкі, каб атрымаць літасьць і ласку знайсьці дападмогу ў адпаведны час.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">Бо ўсякі першасьвятар, які спаміж людзей бярэцца, дзеля людзей стаўляецца на тое, што Божае, каб прыносіў дары і ахвяры за грахі,</verse>
				<verse number="2">каб мог спачуваць тым, якія не разумеюць і заблукалі, бо і сам абложаны нядужасьцю,</verse>
				<verse number="3">і праз гэта павінен як за народ, гэтак і за сябе прыносіць [ахвяры] за грахі.</verse>
				<verse number="4">І ніхто сам сабою не прыймае гэтую пашану, але той, хто пакліканы Богам, як і Аарон.</verse>
				<verse number="5">Гэтак і Хрыстос ня Сам Сябе праславіў, каб быць Першасьвятаром, але Той, Які сказаў Яму: «Ты — Сын Мой, Я сёньня нарадзіў Цябе»,</verse>
				<verse number="6">як і ў іншым [месцы] кажа: «Ты — сьвятар на вякі паводле парадку Мэльхісэдэка».</verse>
				<verse number="7">Ён у дні цела Свайго з вялікім крыкам і сьлязьмі прыносіў просьбы і ўпрошваньні да Таго, Які мог збавіць Яго ад сьмерці, і быў выслуханы дзеля багабойнасьці.</verse>
				<verse number="8">Хоць Ён — Сын, але навучыўся паслухмянасьці праз тое, што перацярпеў,</verse>
				<verse number="9">і, споўніўшы [ўсё], стаўся для ўсіх, якія паслухмяныя Яму, прычынаю вечнага збаўленьня,</verse>
				<verse number="10">названы ад Бога Першасьвятаром паводле парадку Мэльхісэдэка.</verse>
				<verse number="11">Адносна Яго мы маем шмат сказаць, і цяжка выказаць, бо вы сталіся маруднымі, каб слухаць.</verse>
				<verse number="12">Бо вы, якія паводле часу павінны быць настаўнікамі, ізноў маеце патрэбу, каб вучылі вас падставовым пачаткам словаў Божых, і вы маеце патрэбу ў малацэ, а ня ў цьвёрдай страве.</verse>
				<verse number="13">Бо ўсякі, хто спажывае малако, неспрактыкаваны ў слове праведнасьці, бо ён — немаўля.</verse>
				<verse number="14">А цьвёрдая страва ёсьць для дасканалых, у якіх праз ужываньне разуменьне спрактыкаванае распазнаваць добрае і ліхое.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="6">
				<verse number="1">Дзеля гэтага, пакінуўшы пачатак Хрыстовага слова, зьвернемся да дасканаласьці, не кладучы ізноў падмуркі, [гаворачы пра] навяртаньне ад мёртвых справаў і веру ў Бога,</verse>
				<verse number="2">вучэньне пра хрышчэньні, і ўскладаньне рук, і ўваскрасеньне мёртвых, і суд вечны.</verse>
				<verse number="3">І гэта зробім, калі Бог дазволіць.</verse>
				<verse number="4">Бо немагчыма тых, якія аднойчы былі прасьветленыя, і пакаштавалі дару нябеснага, і сталіся ўдзельнікамі Духа Сьвятога,</verse>
				<verse number="5">і пакаштавалі добрага слова Божага і моцаў будучага веку,</verse>
				<verse number="6">і адпалі, ізноў абнаўляць праз навяртаньне, тых, якія ізноў укрыжоўваюць у сабе Сына Божага і аддаюць на сорам [Яго].</verse>
				<verse number="7">Бо зямля, якая п’е дождж, што часта зыходзіць на яе, і родзіць расьліну, карысную для тых, хто абрабляе яе, атрымлівае дабраслаўленьне ад Бога;</verse>
				<verse number="8">а тая, якая прыносіць церні і асот, непрыдатная і блізкая да праклёну, і канец яе — спаленьне.</verse>
				<verse number="9">А мы перакананыя адносна вас, улюбёныя, што вы — лепшыя і маеце збаўленьне, хаця і гаворым гэтак.</verse>
				<verse number="10">Бо Бог не няправедны, каб забыцца на справу вашую і працу любові, якую вы зьявілі ў імя Ягонае, калі служылі і служыце сьвятым.</verse>
				<verse number="11">А мы жадаем, каб кожны з вас выяўляў такую самую дбаласьць у пэўнасьці надзеі да канца,</verse>
				<verse number="12">каб ня стацца вам маруднымі, але пераймальнікамі тых, якія праз веру і доўгацярплівасьць бяруць у спадчыну абяцаньні.</verse>
				<verse number="13">Бо Бог, абяцаючы Абрагаму, ня маючы нікога вышэйшага, каб прысягаць, прысягаў Самім Сабою,</verse>
				<verse number="14">кажучы: «Праўдзіва, дабраслаўляючы, дабраслаўлю цябе і, памнажаючы, памножу цябе».</verse>
				<verse number="15">І гэтак [Абрагам], маючы доўгацярплівасьць, атрымаў абяцаньне.</verse>
				<verse number="16">Бо людзі прысягаюць вышэйшым, і ўсякая спрэчка між імі завяршаецца прысягай на сцьвярджэньне.</verse>
				<verse number="17">Дзеля гэтага Бог, хочучы празьмерна паказаць спадкаемцам абяцаньня нязьменнасьць намеру Свайго, ужыў прысягу,</verse>
				<verse number="18">каб праз дзьве нязьменныя рэчы, у якіх Богу хлусіць немагчыма, вялікае пацяшэньне мелі мы, якія прыбеглі ўхапіцца за надзею, што перад намі ляжыць,</verse>
				<verse number="19">якую маем, як якар душы, пэўны і трывалы, які ўваходзіць у-ва ўнутранае за заслону,</verse>
				<verse number="20">куды за нас як папярэднік увайшоў Ісус, стаўшыся Першасьвятаром на вякі паводле парадку Мэльхісэдэка.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="7">
				<verse number="1">Бо гэты Мэльхісэдэк, валадар Салему, сьвятар Бога Найвышэйшага, які сустрэў Абрагама, калі той вяртаўся пасьля разгрому валадароў, і дабраславіў яго,</verse>
				<verse number="2">і якому дзесяціну ад усяго аддзяліў Абрагам, па-першае, перакладаецца як Валадар праведнасьці, а пасьля ён — валадар Салему, гэта ёсьць Валадар супакою,</verse>
				<verse number="3">бяз бацькі, бяз маці, без радаводу, які ня мае ані пачатку дзён, ані канца жыцьця, падобны да Сына Божага, застаецца сьвятаром назаўсёды.</verse>
				<verse number="4">Бачыце, які вялікі той, якому нават Абрагам патрыярх даў дзесяціну са здабычы.</verse>
				<verse number="5">Тыя з сыноў Левія, якія атрымліваюць сьвятарства, маюць прыказаньне паводле Закону браць дзесяціну з народу, гэта ёсьць з братоў сваіх, хаця і яны выйшлі з паясьніцы Абрагама.</verse>
				<verse number="6">А ён, які не паходзіць з іх, узяў дзесяціну ад Абрагама і дабраславіў таго, які меў абяцаньні.</verse>
				<verse number="7">Без усялякае спрэчкі меншы дабраслаўляецца большым.</verse>
				<verse number="8">І тут дзесяціны атрымліваюць людзі сьмяротныя, а там — той, пра якога сьведчыцца, што жыве.</verse>
				<verse number="9">І, можна так сказаць, праз Абрагама ўзята дзесяціна і з Левія, які сам атрымлівае дзесяціны,</verse>
				<verse number="10">бо ён быў яшчэ ў паясьніцы бацькі, калі сустрэў яго Мэльхісэдэк.</verse>
				<verse number="11">Дык, калі б усё зьдзейсьнілася праз сьвятарства лявітаў, бо народ разам з ім атрымаў Закон, якая яшчэ патрэба паўставаць іншаму сьвятарству паводле парадку Мэльхісэдэка, а не паводле парадку Аарона называцца?</verse>
				<verse number="12">Бо разам з пераменай сьвятарства патрэбна, каб сталася і зьмена Закону.</verse>
				<verse number="13">Бо Той, пра Якога гаворыцца гэтае, належаў да другога калена, з якога ніхто не прыступаў да ахвярніка.</verse>
				<verse number="14">Бо відочна, што Госпад наш узыйшоў з калена Юды, а пра гэтае калена Майсей нічога не сказаў адносна сьвятарства.</verse>
				<verse number="15">І гэта яшчэ больш зразумела, калі паводле падабенства Мэльхісэдэка паўстае іншы Сьвятар,</verse>
				<verse number="16">Які не паводле Закону прыказаньня цялеснага стаўся, але паводле моцы незьнішчальнага жыцьця.</verse>
				<verse number="17">Бо засьведчыў [Бог]: «Ты — сьвятар на вякі паводле парадку Мэльхісэдэка».</verse>
				<verse number="18">Бо раней быўшае прыказаньне адкінута праз слабасьць яго і некарыснасьць,</verse>
				<verse number="19">бо Закон нічога ня споўніў, але ўводзіцца лепшая надзея, праз якую мы набліжаемся да Бога.</verse>
				<verse number="20">І як гэта было не без прысягі,</verse>
				<verse number="21">бо тыя ставаліся сьвятарамі без прысягі, а Гэты — з прысягай Таго, Які гаварыў пра Яго: «Прысягнуў Госпад і не раскаецца: Ты — сьвятар на вякі паводле парадку Мэльхісэдэка»,</verse>
				<verse number="22">нагэтулькі лепшага запавету Паручальнікам стаўся Ісус.</verse>
				<verse number="23">І тых сьвятароў было шмат дзеля таго, што сьмерць забараняла [некаму] затрымацца,</verse>
				<verse number="24">а Гэты праз тое, што застаецца на вякі, мае сьвятарства, якое не адступаецца [ад Яго],</verse>
				<verse number="25">таму Ён і можа цалкам збаўляць тых, якія прыходзяць праз Яго да Бога, заўсёды жывы, каб заступацца за іх.</verse>
				<verse number="26">Бо Гэткага трэба нам Першасьвятара, сьвятога, нявіннага, беззаганнага, адлучанага ад грэшнікаў і ўзвышанага па-над нябёсы,</verse>
				<verse number="27">Які ня мае патрэбы штодня, як тыя першасьвятары, прыносіць ахвяры спачатку за свае грахі, пасьля за [грахі] народу, бо Ён зрабіў гэта аднойчы, прынёсшы [ў ахвяру] Сябе.</verse>
				<verse number="28">Бо Закон стаўляе за першасьвятароў людзей, якія маюць нядужасьць, а слова прысягі, што пасьля Закону, [паставіла] Сына, дасканалага на вякі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="8">
				<verse number="1">А галоўнае ў тым, што сказана, тое, што мы маем Першасьвятара, Які сеў праваруч пасаду велічы ў небе,</verse>
				<verse number="2">служыцель Сьвятыні і праўдзівага Намёту, які паставіў Госпад, а не чалавек.</verse>
				<verse number="3">Бо кожны першасьвятар стаўляецца на тое, каб прыносіць дары і ахвяры; таму трэба, каб і Гэты меў нешта, што прынесьці.</verse>
				<verse number="4">Бо калі б Ён быў на зямлі, ня быў бы сьвятаром, [бо] ёсьць сьвятары, якія паводле Закону прыносяць дары,</verse>
				<verse number="5">якія служаць прыкладу і ценю [рэчаў] нябесных, як атрымаў слова Майсей, калі меўся зрабіць намёт: «Глядзі, — прамовіў Ён, — зрабі ўсё паводле вобразу, які паказаны табе на гары».</verse>
				<verse number="6">А цяпер Ён атрымаў служэньне тым слаўнейшае, чым лепшага Ён пасярэднік запавету, які ўзаконены на лепшых абяцаньнях.</verse>
				<verse number="7">Бо калі б той першы быў без заганы, не шукалася б месца для другога.</verse>
				<verse number="8">Бо, вінавацячы іх, кажа: «Вось, надыходзяць дні, — кажа Госпад, — і Я зраблю з домам Ізраіля і з домам Юды новы запавет,</verse>
				<verse number="9">не паводле запавету, які Я зрабіў з бацькамі іх у дзень, калі ўзяў іх рукою Маёю, каб вывесьці іх з зямлі Эгіпту, бо яны ня вытрывалі ў запавеце Маім, і Я занядбаў іх, — кажа Госпад.</verse>
				<verse number="10">Вось запавет, які Я заключу з домам Ізраіля пасьля тых дзён, — кажа Госпад, — даючы законы Мае ў думкі іхнія, напішу іх і на сэрцах іхніх, і буду ім Богам, а яны Мне будуць народам.</verse>
				<verse number="11">І ня будзе вучыць кожны бліжняга свайго і кожны брата свайго, кажучы: “Пазнай Госпада”, бо ўсе, ад малога іхняга да вялікага іхняга, будуць ведаць Мяне.</verse>
				<verse number="12">Бо міласьцівы буду да няправеднасьцяў іхніх, і грахоў іхніх і беззаконьняў іхніх больш не ўзгадаю».</verse>
				<verse number="13">Калі кажа “новы”, учыніў старым першы; а тое, што старэе і здаўніваецца, блізкае, каб шчэзнуць.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="9">
				<verse number="1">Дык і першы [запавет] меў пастановы служэньня і сьвятыню ў сьвеце.</verse>
				<verse number="2">Бо першы намёт быў збудаваны, і ў ім сьвечнік, і стол, і хлябы пакладныя, і завецца ён “Сьвятое”.</verse>
				<verse number="3">А за другой заслонай намёт, які завецца “Сьвятое Сьвятых”,</verse>
				<verse number="4">які мае залатую кадзільню і каўчэг запавету, які абкладзены з усіх бакоў золатам, у якім залатая пасудзіна з маннай, і кій Аарона, што расквітнеў, і табліцы запавету,</verse>
				<verse number="5">а над ім — херувімы славы, якія ацяняюць перамольню; пра гэта ня варта цяпер казаць падрабязна.</verse>
				<verse number="6">А калі гэта так збудавана, у першы намёт заўсёды ўваходзяць сьвятары, зьдзяйсьняючы служэньне,</verse>
				<verse number="7">а ў другі — раз у год адзін першасьвятар, не без крыві, якую прыносіць за сябе і за няведаньне народу.</verse>
				<verse number="8">Гэтым паказвае Дух Сьвяты, што яшчэ не адкрыты шлях у сьвятыню, пакуль стаіць першы намёт,</verse>
				<verse number="9">які ёсьць прыклад цяперашняга часу, калі прыносяцца дары і ахвяры, якія ня могуць удасканаліць паводле сумленьня таго, хто служыць,</verse>
				<verse number="10">якія толькі ў ежы і пітве, і розных абмываньнях і пастановах цела, якія пастаўленыя да часу выпраўленьня.</verse>
				<verse number="11">А Хрыстос, Першасьвятар будучага дабра, прыйшоўшы праз вялікшы і дасканалейшы намёт, не рукамі зроблены, гэта значыць, не такога стварэньня,</verse>
				<verse number="12">і не праз кроў казлоў і цялят, але праз уласную кроў, адзін раз увайшоў у сьвятыню, знайшоўшы вечнае выбаўленьне.</verse>
				<verse number="13">Бо калі кроў валоў і казлоў і попел каровы, пакрапіўшы апаганеных, асьвячае іх дзеля чыстасьці цела,</verse>
				<verse number="14">наколькі больш кроў Хрыста, Які праз Духа вечнага прынёс Сябе беззаганнага Богу, ачысьціць сумленьне вашае ад мёртвых справаў дзеля служэньня Богу Жывому?</verse>
				<verse number="15">І дзеля гэтага Ён — Пасярэднік новага запавету, каб, як станецца сьмерць дзеля адкупленьня парушэньняў, [што былі пры] першым запавеце, тыя, якія пакліканыя да вечнае спадчыны, атрымалі абяцаньне.</verse>
				<verse number="16">Бо дзе запавет, трэба, каб прыйшла сьмерць таго, хто заключыў [яго],</verse>
				<verse number="17">бо запавет набывае моц ад памёршых; ён ня мае сілы, пакуль жыве той, хто заключыў [яго].</verse>
				<verse number="18">Дык і першы [запавет] быў усталяваны не без крыві.</verse>
				<verse number="19">Бо Майсей, сказаўшы ўсе прыказаньні паводле Закону ўсяму народу, узяў кроў цялят і казлоў з вадою, і воўнай пунсовай, і ізопам, пакрапіў і саму кнігу, і ўвесь народ,</verse>
				<verse number="20">кажучы: «Гэта кроў запавету, які даў вам Бог».</verse>
				<verse number="21">І намёт, і ўсё начыньне дзеля служэньня таксама пакрапіў крывёю.</verse>
				<verse number="22">І амаль усё паводле Закону ачышчаецца крывёю, і без праліцьця крыві не бывае адпушчэньня.</verse>
				<verse number="23">Дык трэба было, каб [рэчы, што паводле] прыкладу таго, што ў небе, ачышчаліся гэтымі, а самі [рэчы] нябесныя — лепшымі за гэтыя ахвярамі.</verse>
				<verse number="24">Бо Хрыстос увайшоў не ў сьвятыню, рукамі зробленую, на ўзор праўдзівае, але ў самае неба, каб цяпер зьявіцца перад абліччам Божым за нас;</verse>
				<verse number="25">і не дзеля таго, каб шматкроць прыносіць Сябе, як штогод уваходзіць першасьвятар у сьвятыню з чужою крывёй,</verse>
				<verse number="26">бо мусіў бы Ён шматкроць цярпець ад заснаваньня сьвету, але Ён цяпер адзін раз зьявіўся на сканчэньні вякоў дзеля адкіданьня грэху праз ахвяру Сваю.</verse>
				<verse number="27">І як усім людзям вызначана раз памерці, а пасьля гэтага — суд,</verse>
				<verse number="28">гэтак і Хрыстос, раз прынёсшы Сябе [ў ахвяру], каб панесьці грахі многіх, другі раз бяз грэху будзе зьяўлены дзеля збаўленьня тым, якія чакаюць Яго.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="10">
				<verse number="1">Бо Закон, які мае цень будучага дабра, а ня сам вобраз рэчаў, тымі ахвярамі, якія нязьменна прыносяцца штогод, ніколі ня можа зрабіць дасканалымі тых, што прыходзяць [з імі].</verse>
				<verse number="2">Бо іначай перасталі б прыносіць іх, бо ўжо ня мелі б сьвядомасьці грахоў тыя, што служаць, аднойчы ачышчаныя.</verse>
				<verse number="3">Але праз гэтыя [ахвяры] штогод узгадваецца пра грахі,</verse>
				<verse number="4">бо немагчыма, каб кроў валоў і казлоў забірала грахі.</verse>
				<verse number="5">Дзеля гэтага [Хрыстос], уваходзячы ў сьвет, кажа: «Ахвяры і дару Ты не захацеў, але цела падрыхтаваў для Мяне.</verse>
				<verse number="6">Цэласпаленьні і [ахвяры] за грэх Ты не ўпадабаў.</verse>
				<verse number="7">Тады Я сказаў: “Вось, іду (на пачатку кнігі напісана пра Мяне) учыніць, Божа, волю Тваю”».</verse>
				<verse number="8">Сказаўшы перш, што «ахвяры, і дару, і цэласпаленьняў, і [ахвяры] за грэх Ты не захацеў і не ўпадабаў», а яны прыносяцца паводле Закону,</verse>
				<verse number="9">пасьля сказаў: «Вось, іду ўчыніць, Божа, волю Тваю». Касуе першае, каб паставіць другое.</verse>
				<verse number="10">Гэтай воляй мы асьвячоныя праз аднакротнае прынясеньне цела Ісуса Хрыста.</verse>
				<verse number="11">І ўсякі сьвятар штодня стаіць, спраўляючы служэньне і шматкроць прыносячы тыя самыя ахвяры, якія ніколі ня могуць зьняць грахоў.</verse>
				<verse number="12">А Ён, прынёсшы адну ахвяру за грахі, назаўсёды сеў праваруч Бога,</verse>
				<verse number="13">чакаючы яшчэ, пакуль ворагі Ягоныя будуць пакладзены як падножжа ног Ягоных.</verse>
				<verse number="14">Бо Ён адным дарам назаўсёды зрабіў дасканалымі тых, якіх асьвяціў.</verse>
				<verse number="15">Сьведчыць жа нам і Дух Сьвяты, бо пасьля прадказана:</verse>
				<verse number="16">«Вось запавет, які Я заключу з імі пасьля дзён тых, — кажа Госпад, — даючы законы Мае ў сэрцы іхнія, напішу іх і ў думках іхніх,</verse>
				<verse number="17">і грахоў іхніх і беззаконьняў іхніх больш не ўзгадаю».</verse>
				<verse number="18">А дзе адпушчэньне грахоў, ужо непатрэбны дар за іх.</verse>
				<verse number="19">Дык, браты, маючы адвагу ўваходзіць у сьвятыню праз кроў Ісуса Хрыста,</verse>
				<verse number="20">шляхам новым і жывым, які Ён усталяваў для нас праз заслону, гэта ёсьць цела Сваё,</verse>
				<verse number="21">і маючы вялікага Сьвятара над домам Божым,</verse>
				<verse number="22">будзем падыходзіць са шчырым сэрцам, у поўні веры, пакрапіўшы сэрцы, [каб ачысьціць] ад сумленьня злога, і абмыўшы цела чыстай вадою.</verse>
				<verse number="23">Будзем трымацца няўхільна вызнаньня надзеі, бо верны Той, Які абяцаў,</verse>
				<verse number="24">і будзем зважаць адзін на аднаго, заахвочваючы да любові і добрых учынкаў,</verse>
				<verse number="25">не пакідаючы зграмаджэньня свайго, як ёсьць у некаторых звычай, але заклікаючы [ў яго], і тым больш, калі бачыце, што набліжаецца дзень той.</verse>
				<verse number="26">Бо калі мы самахоць грашым, атрымаўшы пазнаньне праўды, ужо не застаецца ахвяра за грахі,</verse>
				<verse number="27">але нейкае жахлівае чаканьне суду і жару агню, які мае пажэрці супраціўнікаў.</verse>
				<verse number="28">Хто адкінуў Закон Майсея пры двух ці трох сьведках, бяз літасьці памірае.</verse>
				<verse number="29">Наколькі, думаеце, цяжэйшае кары дастойны той, хто Сына Божага патаптаў, і кроў запавету, якою ён асьвячоны, за звычайную палічыў, і Духа ласкі зьняважыў?</verse>
				<verse number="30">Бо мы ведаем Таго, Які сказаў: «“Мне помста, Я аддам”, — кажа Госпад». І ізноў: «Госпад будзе судзіць народ Свой».</verse>
				<verse number="31">Жахліва трапіць у рукі Бога Жывога!</verse>
				<verse number="32">Узгадайце ж ранейшыя дні вашыя, калі вы, прасьветленыя, вытрывалі вялікае змаганьне пакутаў,</verse>
				<verse number="33">ці то самі выстаўляныя на зьнявагі і зьдзекі, ці то стаўшыся супольнікамі тых, якія пераносяць такое.</verse>
				<verse number="34">Бо вы і маім путам спачувалі, і рабунак маёмасьці вашае з радасьцю прыймалі, ведаючы, што маеце для сябе ў небе маёмасьць лепшую, якая застанецца.</verse>
				<verse number="35">Дык не пакідайце адвагі вашае, якая мае вялікую нагароду.</verse>
				<verse number="36">Бо вам патрэбная цярплівасьць, каб, учыніўшы волю Божую, атрымаць абяцаньне.</verse>
				<verse number="37">Бо яшчэ крыху, зусім крыху, і надыйдзе Той, Які надыходзіць, і не замарудзіць.</verse>
				<verse number="38">«А праведны з веры жыць будзе»; і: «Калі хто будзе хістацца, не ўпадабае яго душа Мая».</verse>
				<verse number="39">Мы ж ня хісткія на загубу, але [стаім] у веры на здабыцьцё душы.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="11">
				<verse number="1">А вера ёсьць пэўнасьць у тым, чаго спадзяемся, перакананасьць у рэчах нябачных.</verse>
				<verse number="2">Бо ў ёй засьведчаны старэйшыя.</verse>
				<verse number="3">Вераю разумеем, што вякі наладжаны словам Божым, каб з няяўнага сталася бачнае.</verse>
				<verse number="4">Вераю Абэль прынёс Богу лепшую ахвяру, чым Каін, праз што атрымаў сьведчаньне, што ён — праведны, [бо гэта] засьведчыў Бог пра дары ягоныя; і праз яе ён, памёршы, яшчэ гаворыць.</verse>
				<verse number="5">Вераю Энох быў перанесены, што ня ўбачыў сьмерці; і не знайшлі яго, бо перанёс яго Бог. Бо перад перанясеньнем ягоным было засьведчана, што ён спадабаўся Богу.</verse>
				<verse number="6">А бяз веры спадабацца немагчыма, бо той, хто прыходзіць да Бога, мусіць верыць, што Ён ёсьць і тым, хто шукае Яго, нагароду дае.</verse>
				<verse number="7">Вераю Ной, атрымаўшы слова пра тое, што яшчэ не было бачным, у багабойнасьці пабудаваў каўчэг дзеля збаўленьня дому свайго; ёю ён асудзіў сьвет і паводле веры стаўся спадкаемцам праведнасьці.</verse>
				<verse number="8">Вераю Абрагам, калі быў пакліканы, падпарадкаваўся, каб ісьці ў месца, якое меў атрымаць у спадчыну, і выйшаў, не разумеючы, куды ідзе.</verse>
				<verse number="9">Вераю вандраваў ён на зямлі абяцанай, як на чужой, жывучы ў намётах з Ісаакам і Якубам, суспадчыньнікамі таго самага абяцаньня;</verse>
				<verse number="10">бо ён чакаў гораду, які мае падмуркі, якога майстар і дойлід — Бог.</verse>
				<verse number="11">Вераю і сама Сара атрымала сілу на зачацьце насеньня і не па часе веку нарадзіла, бо верным прызнавала Таго, Які абяцаў.</verse>
				<verse number="12">І дзеля гэтага ад аднаго, і пры гэтым амярцьвелага, нарадзілася гэтак шмат, як зорак у небе і як незьлічоны пясок на ўзьбярэжжы мора.</verse>
				<verse number="13">Усе яны памерлі ў веры, не атрымаўшы абяцаньняў, але толькі здалёк бачачы іх, і маючы пэўнасьць, і вітаючы [іх], і прызнаючы, што яны — чужынцы і вандроўнікі на зямлі.</verse>
				<verse number="14">Бо тыя, што гэтак кажуць, паказваюць, што яны бацькаўшчыну шукаюць.</verse>
				<verse number="15">І, калі б яны памяталі тую, з якое выйшлі, мелі б час вярнуцца.</verse>
				<verse number="16">Але яны лепшага жадалі, гэта ёсьць нябеснага; дзеля гэтага Бог не саромеецца іх, каб іхнім Богам называцца, бо Ён падрыхтаваў ім горад.</verse>
				<verse number="17">Вераю Абрагам, спакушаны, прынёс [у ахвяру] Ісаака, і прынёс адзінароднага, якога прыняў як абяцаньне,</verse>
				<verse number="18">пра якога было сказана: «У Ісааку будзе названае насеньне табе»,</verse>
				<verse number="19">бо ён лічыў, што Бог мае моц і з мёртвых уваскрасіць, дзеля чаго і атрымаў яго як прыклад.</verse>
				<verse number="20">Вераю ў будучае дабраславіў Ісаак Якуба і Эзава.</verse>
				<verse number="21">Вераю Якуб, паміраючы, дабраславіў кожнага з сыноў Язэпа і пакланіўся на верх кія свайго.</verse>
				<verse number="22">Вераю Язэп, канаючы, пра выхад сыноў Ізраіля нагадаў і загадаў наконт костак сваіх.</verse>
				<verse number="23">Вераю Майсей па нараджэньні тры месяцы быў хаваны бацькамі сваімі, бо яны бачылі, што хлопчык мілы [Богу], і не спалохаліся валадарскага загаду.</verse>
				<verse number="24">Вераю Майсей, стаўшыся дарослым, адмовіўся называцца сынам дачкі фараона</verse>
				<verse number="25">і выбраў лепш пакутаваць з народам Божым, чым мець часовую прыемнасьць грэху,</verse>
				<verse number="26">зьнявагу Хрыстовую палічыўшы большым багацьцем, чым скарбы эгіпецкія; бо ён на нагароду ўглядаўся.</verse>
				<verse number="27">Вераю пакінуў ён Эгіпет, не спалохаўшыся ярасьці валадарскай, бо непахісны быў, быццам бачачы Нябачнага.</verse>
				<verse number="28">Вераю ўчыніў ён Пасху і праліцьцё крыві, каб не крануў іх той, які нішчыў першародных.</verse>
				<verse number="29">Вераю перайшлі яны праз Чырвонае мора, як па сухім; на што спакусіўшыся, Эгіпцяне былі патопленыя.</verse>
				<verse number="30">Вераю ўпалі муры Ерыхону, як абыходзілі [іх] сем дзён.</verse>
				<verse number="31">Вераю Рахаў распусьніца, з супакоем прыняўшы выведчыкаў, не загінула з тымі, якія не скарыліся.</verse>
				<verse number="32">І што яшчэ скажу? Бо ня хопіць мне часу, каб распавядаць пра Гедэона, Барака, пра Самсона і Ефтая, пра Давіда і Самуэля, і пра прарокаў,</verse>
				<verse number="33">якія вераю перамагалі валадарствы, чынілі праведнасьць, атрымлівалі абяцаньні, загароджвалі пашчы ільвоў,</verse>
				<verse number="34">тушылі сілу агню, уцякалі ад вострыва мяча, умацоўваліся ад слабасьці, ставаліся дужымі ў бітве, прымушалі ўцякаць табары чужынцаў,</verse>
				<verse number="35">жонкі атрымлівалі памёршых сваіх уваскрошанымі; а іншыя былі замучаныя, не дачакаўшыся адкупленьня, каб атрымаць лепшае ўваскрашэньне,</verse>
				<verse number="36">іншыя паспыталі зьдзекаў і тартураў, а яшчэ путаў і вязьніцы,</verse>
				<verse number="37">былі каменаваныя, пілаваныя, спакушаныя, былі забіваныя мячом, бадзяліся ў авечых і казіных скурах, маючы нястачу, прыгнёт, нягоды;</verse>
				<verse number="38">тыя, якіх сьвет ня быў варты, туляліся па пустынях і горах, па пячорах і шчылінах зямлі.</verse>
				<verse number="39">І ўсе яны, што засьведчаныя вераю, не атрымалі абяцаньня,</verse>
				<verse number="40">бо Бог прадугледзеў адносна нас нешта лепшае, каб яны не бяз нас асягнулі дасканаласьць.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="12">
				<verse number="1">Дык і мы, маючы навокал нас гэткае воблака сьведкаў, адкінуўшы ўсякі цяжар і грэх, які нас блутае, з цярплівасьцю будзем бегчы ў змаганьні, што ляжыць перад намі,</verse>
				<verse number="2">углядаючыся на Пачынальніка і Завяршальніка веры, Ісуса, Які замест радасьці, што была перад Ім, вытрываў крыж, пагардзіўшы сорамам, і сеў праваруч пасаду Божага.</verse>
				<verse number="3">Бо паразважайце пра Таго, Які вытрываў гэтакую супраць Сябе варажнечу ад грэшнікаў, каб вы не зьнемагаліся, саслабеўшы душамі вашымі.</verse>
				<verse number="4">Вы яшчэ не да крыві ваявалі, змагаючыся супраць грэху,</verse>
				<verse number="5">і забыліся пра пацяшэньне, якое зьвяртаецца да вас, як да сыноў: «Сыне мой! Ня грэбуй настаўленьнем Госпадавым і не слабей, калі Ён цябе дакарае.</verse>
				<verse number="6">Бо каго любіць Госпад, таго карае, і бічуе ўсякага сына, якога прыймае».</verse>
				<verse number="7">Калі вы зносіце пакараньне, Бог ставіцца да вас, як да сыноў. Бо ці ёсьць гэтакі сын, якога не карае бацька?</verse>
				<verse number="8">А калі вы без пакараньня, удзельнікамі якога сталіся ўсе, дык вы — байструкі, а не сыны.</verse>
				<verse number="9">Да таго, калі мы мелі бацькоў цела нашага, якія нас каралі, і саромеліся перад імі, ці ня шмат больш маем падпарадкоўвацца Айцу духаў і будзем жыць?</verse>
				<verse number="10">Бо тыя каралі, як самі думалі, на некалькі дзён; а Ён — на карысьць [нашую], каб нам удзельнічаць у сьвятасьці Яго.</verse>
				<verse number="11">Усякае ж пакараньне ў цяперашні час здаецца ня радасьцю, але смуткам; а пасьля дае навучаным праз яго мірны плод праведнасьці.</verse>
				<verse number="12">Дзеля гэтага выпрастуйце рукі, што апусьціліся, і калені, што самлелі,</verse>
				<verse number="13">і сьцежкі простыя рабіце нагамі вашымі, каб кульгавае нікуды ня збочыла, а лепш было аздароўленае.</verse>
				<verse number="14">Імкніцеся да супакою з усімі і да сьвятасьці, без якое ніхто ня ўбачыць Госпада,</verse>
				<verse number="15">гледзячы, каб хто ня страціў ласкі Божае; каб які корань горычы, вырасшы ўверх, не зрабіў шкоды, і каб праз яго не занячысьціліся многія;</verse>
				<verse number="16">каб не было якога распусьніка ці паганага, як Эзаў, які за адну ежу аддаў першародзтва сваё.</verse>
				<verse number="17">Бо ведаеце, што і пасьля ён, хочучы ўспадкаеміць дабраслаўленьне, быў адкінуты, бо не знайшоў месца навяртаньня, хоць і шукаў яго са сьлязьмі.</verse>
				<verse number="18">Бо не падыйшлі вы да гары, да якой [можна] дакрануцца і якая палае агнём, ані да віхуры, і цемры, і буры,</verse>
				<verse number="19">ані да гуку трубы і голасу словаў, пра якія тыя, што чулі, прасілі, каб да іх не было больш слова,</verse>
				<verse number="20">бо ня вытрымалі перасьцярогі: «Калі і зьвер кранецца гары, будзе ўкаменаваны ці стралою забіты»,</verse>
				<verse number="21">і гэткая жахлівая была тая праява, што Майсей сказаў: «Я напалоханы і трасуся».</verse>
				<verse number="22">Але вы падыйшлі да гары Сыён і да гораду Бога Жывога, да нябеснага Ерусаліму і да дзясяткаў тысячаў анёлаў,</verse>
				<verse number="23">да вальнага зграмаджэньня і царквы першародных, якія запісаныя ў небе, і да Бога, Судзьдзі ўсіх, і да духаў праведных і дасканалых,</verse>
				<verse number="24">і да Пасярэдніка новага запавету, Ісуса, і да крыві пакрапленьня, якая лепш за Абэлеву гаворыць.</verse>
				<verse number="25">Глядзіце, не адвярніцеся ад Таго, Які гаворыць. Бо калі тыя не ўцяклі, што адвярнуліся ад таго, які прамаўляў на зямлі, тым больш мы, калі адкінем Таго, Які з неба,</verse>
				<verse number="26">голас Якога тады захістаў зямлю, а цяпер абяцаў, кажучы: “Яшчэ раз страсяну ня толькі зямлю, але і неба”.</verse>
				<verse number="27">А [словы] “яшчэ раз” паказваюць на зьмену таго, што хістаецца, як створанага, каб засталося тое, што не хістаецца.</verse>
				<verse number="28">Дзеля гэтага мы, прыймаючы Валадарства непарушнае, будзем мець ласку, праз якую будзем служыць Богу, падабаючыся [Яму], з сарамлівасьцю і багабойнасьцю,</verse>
				<verse number="29">бо Бог наш — агонь, які паглынае.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="13">
				<verse number="1">Любоў братняя няхай застаецца.</verse>
				<verse number="2">Пра гасьціннасьць не забывайцеся, бо праз яе некаторыя, ня ведаючы, гасьцявалі анёлаў.</verse>
				<verse number="3">Памятайце пра вязьняў, нібы ўвязьненыя разам [з імі], і пра тых, што ў нягодах, як тыя, якія самі ў целе.</verse>
				<verse number="4">Сужонства [няхай будзе] шанаванае ў-ва ўсіх і сужыцьцё беззаганнае; а распусьнікаў і чужаложнікаў будзе судзіць Бог.</verse>
				<verse number="5">Ня будзьце срэбралюбныя, задавальняючыся тым, што маеце. Бо Ён сказаў: «Не адпушчу цябе і не пакіну цябе»,</verse>
				<verse number="6">так што, маючы пэўнасьць, мы кажам: «Госпад мне ўспамога, і не спалохаюся, што зробіць мне чалавек?».</verse>
				<verse number="7">Памятайце правадыроў вашых, якія казалі вам слова Божае; і, аглядаючы вынік жыцьця іх, пераймайце веру.</verse>
				<verse number="8">Ісус Хрыстос учора і сёньня Той Самы, і на вякі.</verse>
				<verse number="9">Вучэньнямі рознымі і чужымі не захапляйцеся; бо добра ласкай мацаваць сэрца, а ня ежай, ад якой ня мелі карысьці тыя, што ходзяць [за ёю].</verse>
				<verse number="10">Мы маем ахвярнік, з якога ня маюць права есьці тыя, якія служаць у намёце.</verse>
				<verse number="11">Бо як целы тых жывёлаў, кроў якіх за грахі прыносіцца першасьвятаром у сьвятыню, спальваюцца па-за табарам;</verse>
				<verse number="12">дзеля гэтага і Ісус, каб асьвяціць праз кроў Сваю народ, пакутаваў за брамамі.</verse>
				<verse number="13">Дык выйдзем да Яго па-за табар, пераносячы зьнявагі Ягоныя,</verse>
				<verse number="14">бо мы ня маем тут трывалага гораду, але шукаем будучага.</verse>
				<verse number="15">Дык будзем праз Яго прыносіць Богу няспынна ахвяры хвалы, гэта ёсьць плод вуснаў, якія вызнаюць імя Ягонае.</verse>
				<verse number="16">Пра дабрадзейнасьць і супольнасьць не забывайцеся, бо гэткія ахвяры падабаюцца Богу.</verse>
				<verse number="17">Слухайцеся правадыроў вашых і будзьце пакорнымі, бо яны чуваюць над душамі вашымі, як абязаныя здаць справаздачу [за іх], каб яны рабілі гэта з радасьцю, а не ўздыхаючы, бо гэта для вас некарысна.</verse>
				<verse number="18">Маліцеся за нас; бо мы перакананыя, што маем добрае сумленьне, у-ва ўсім хочучы жыць справядліва.</verse>
				<verse number="19">Асабліва ж прашу рабіць гэта, каб я хутчэй быў вам вернуты.</verse>
				<verse number="20">А Бог супакою, Які падняў з мёртвых у крыві вечнага запавету вялікага Пастыра авечак, Госпада нашага Ісуса,</verse>
				<verse number="21">няхай удасканаліць вас у-ва ўсякай справе добрай, дзеля выкананьня волі Ягонай, робячы ў вас тое, што даспадобы Яму, праз Ісуса Хрыста, Якому слава на вякі вякоў. Амэн.</verse>
				<verse number="22">Прашу ж вас, браты, прыйміце слова пацяшэньня, бо я ж крыху напісаў вам.</verse>
				<verse number="23">Ведайце, што брат наш Цімафей вызвалены; з ім разам, калі хутка прыйдзе, угледжу я вас.</verse>
				<verse number="24">Прывітайце ўсіх правадыроў вашых і ўсіх сьвятых. Вітаюць вас тыя, што з Італіі.</verse>
				<verse number="25">Ласка з усімі вамі. Амэн.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="59">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Якуб, слуга Бога і Госпада Ісуса Хрыста, — дванаццаці каленам, што ў расьцярушаньні: радавацца!</verse>
				<verse number="2">Вялікай радасьцю лічыце, браты мае, калі трапляеце ў розныя спакусы,</verse>
				<verse number="3">ведаючы, што выпрабаваньне вашае веры робіць цярплівасьць.</verse>
				<verse number="4">А цярплівасьць няхай мае дасканалае дзеяньне, каб вы былі дасканалымі і суцэльнымі, без аніякага недахопу.</verse>
				<verse number="5">Калі ж у каго з вас не хапае мудрасьці, няхай просіць у Бога, Які дае ўсім шчыра і не дакараючы, і будзе яму дадзена.</verse>
				<verse number="6">Але няхай просіць з вераю, ані не сумняваючыся, бо той, хто сумняецца, падобны да хваляваньня марскога, якое вецер уздымае і ганяе.</verse>
				<verse number="7">Дык няхай не мяркуе гэтакі чалавек, што нешта атрымае ад Госпада.</verse>
				<verse number="8">Двудушны чалавек няцьвёрды на ўсіх шляхах сваіх.</verse>
				<verse number="9">Няхай жа хваліцца паніжаны брат сваёй высокасьцю,</verse>
				<verse number="10">а багаты — сваім паніжэньнем, бо праміне, як кветка на траве.</verse>
				<verse number="11">Бо ўзыходзіць сонца са сьпёкаю і сушыць траву, і кветка яе падае, і хараство аблічча яе зьнікае; гэтак і багаты на шляхах сваіх счэзьне.</verse>
				<verse number="12">Шчасьлівы чалавек, які вытрымлівае спакусу, бо, стаўшыся выпрабаваным, ён атрымае вянок жыцьця, які абяцаў Госпад тым, хто любіць Яго.</verse>
				<verse number="13">Спакушаны, ніхто няхай ня кажа: «Бог мяне спакушае», бо Бог не спакушаецца злом, і Сам нікога не спакушае.</verse>
				<verse number="14">А кожны спакушаецца, захоплены і прываблены ўласным пажаданьнем;</verse>
				<verse number="15">пасьля пажаданьне, зачаўшы, нараджае грэх, а грэх, як яго давесьці да канца, спараджае сьмерць.</verse>
				<verse number="16">Не падманвайцеся, браты мае ўлюбёныя:</verse>
				<verse number="17">усякі дар добры і ўсякі дарунак дасканалы зыходзяць з вышыні, ад Айца сьвятла, у Якога няма рознасьці, ані ценю зьменлівасьці.</verse>
				<verse number="18">Захацеўшы, Ён спарадзіў нас словам праўды, каб быць нам нейкім пачаткам стварэньняў Ягоных.</verse>
				<verse number="19">Так што, браты мае ўлюбёныя, усякі чалавек няхай будзе хуткі, каб слухаць, павольны, каб гаварыць, павольны на гнеў,</verse>
				<verse number="20">бо гнеў чалавека ня чыніць праведнасьці Божае.</verse>
				<verse number="21">Дзеля гэтага, адкінуўшы ўсякі бруд і празьмернасьць ліхоты, у ціхасьці прыйміце насаджанае слова, якое можа збавіць душы вашыя.</verse>
				<verse number="22">Будзьце ж выканаўцамі слова, а не слухачамі толькі, якія ўводзяць у зман саміх сябе.</verse>
				<verse number="23">Бо хто слухае слова і не выконвае, той падобны да чалавека, які разглядае аблічча сваё, [якое мае ад] нараджэньня, у люстэрку;</verse>
				<verse number="24">бо ён паглядзеў на сябе, і адыйшоў, і адразу забыўся, які ён.</verse>
				<verse number="25">А хто прыхіляецца да дасканалага закону свабоды і трывае [ў ім], той, стаўшыся не слухачом, які забываецца, але выканаўцам справы, шчасьлівы будзе ў дзейнасьці сваёй.</verse>
				<verse number="26">Калі хто сярод вас думае, што ён пабожны, і не цугляе язык свой, але падманвае сэрца сваё, у таго пабожнасьць марная.</verse>
				<verse number="27">Чыстая і беззаганная пабожнасьць перад Богам і Айцом ёсьць у тым, каб адведваць сіротаў і ўдоваў у горы іхнім і захоўваць сябе неапаганеным ад сьвету.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">Браты мае! Не ўзіраючыся на аблічча, мейце веру ў Госпада нашага Ісуса Хрыста праслаўленага.</verse>
				<verse number="2">Бо калі ў збор ваш увойдзе чалавек з залатым пярсьцёнкам, у сьветлым адзеньні, і ўвойдзе ўбогі ў брудным адзеньні,</verse>
				<verse number="3">і вы глянеце на таго, які носіць сьветлае адзеньне, і скажаце яму: «Табе добра сесьці тут», а ўбогаму скажаце: «Ты стань там», ці: «Сядай тут, ля падножжа майго»,</verse>
				<verse number="4">ці не ўчынілі вы розьніцы ў саміх сабе і ці ня сталіся судзьдзямі са злымі думкамі?</verse>
				<verse number="5">Паслухайце, браты мае ўлюбёныя, ці ж ня ўбогіх сьвету гэтага выбраў Бог быць багатымі ў веры і спадкаемцамі Валадарства, якое Ён абяцаў тым, што любяць Яго?</verse>
				<verse number="6">А вы зьняважылі ўбогага. Ці ж не багатыя прыгнятаюць вас, і ці ж не яны цягаюць вас у суды?</verse>
				<verse number="7">Ці ж не яны блюзьняць на добрае імя, якое вы прызываеце?</verse>
				<verse number="8">Калі, аднак, вы спаўняеце валадарскі закон паводле Пісаньня: «Любі бліжняга твайго як самога сябе», добра робіце;</verse>
				<verse number="9">а калі на аблічча ўзіраецеся, чыніце грэх і дакараныя законам як парушальнікі.</verse>
				<verse number="10">Бо хто захоўвае ўвесь Закон, але спатыкнецца ў [нечым] адным, той стаўся вінным у-ва ўсім.</verse>
				<verse number="11">Бо Той, Які сказаў: «Не чужалож», сказаў таксама: «Не забівай». Дык калі ты не чужаложыш, але заб’еш, ты стаўся парушальнікам Закону.</verse>
				<verse number="12">Гэтак гаварыце і гэтак рабіце, як тыя, што маюць быць суджаны паводле закону свабоды.</verse>
				<verse number="13">Бо суд бяз літасьці для таго, хто не ўчыніў літасьці; і ласка па-над суд вывышаецца.</verse>
				<verse number="14">Якая карысьць, браты мае, калі хто кажа, што мае веру, а ўчынкаў ня мае? Ня можа гэтая вера збавіць яго.</verse>
				<verse number="15">Калі брат ці сястра ня маюць адзеньня і не хапае ім ежы на дзень,</verse>
				<verse number="16">а нехта з вас скажа ім: «Ідзіце ў супакоі, грэйцеся і насычайцеся», але ня дасьць ім патрэбнага для цела, якая карысьць?</verse>
				<verse number="17">Гэтак і вера, калі ня мае ўчынкаў, сама па сабе мёртвая.</verse>
				<verse number="18">Але нехта скажа: «Ты маеш веру, а я маю ўчынкі». Пакажы мне веру тваю без учынкаў тваіх, і я з маіх учынкаў пакажу табе маю веру.</verse>
				<verse number="19">Ты верыш, што Бог адзін, — добра робіш. І дэманы вераць і дрыжаць.</verse>
				<verse number="20">Але ці хочаш ведаць, чалавек нікчэмны, што вера без учынкаў мёртвая?</verse>
				<verse number="21">Ці ж не праз учынкі апраўдаўся Абрагам, бацька наш, узьнёсшы на ахвярнік Ісаака, сына свайго?</verse>
				<verse number="22">Бачыш, што вера дапамагала ўчынкам ягоным, і праз учынкі вера завяршылася.</verse>
				<verse number="23">І споўнілася Пісаньне, якое кажа: «Паверыў Абрагам Богу, і залічана яму за праведнасьць», і: «Сябрам Богу быў ён названы».</verse>
				<verse number="24">Дык паглядзіце, што чалавек апраўдваецца праз учынкі, а не праз веру толькі.</verse>
				<verse number="25">Падобна і Рахаў распусьніца ці не праз учынкі была апраўданая, прыняўшы пасланцоў і выправіўшы [іх] другой дарогаю?</verse>
				<verse number="26">Бо, як цела бяз духа мёртвае, гэтак і вера мёртвая без учынкаў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">Ня многія рабіцеся настаўнікамі, браты мае, ведаючы, што мы большы атрымаем прысуд,</verse>
				<verse number="2">бо ўсе мы шмат спатыкаемся. Хто не спатыкаецца ў слове, той дасканалы чалавек, які мае моц, каб зацугляць і ўсё цела.</verse>
				<verse number="3">Вось, мы ўкладаем цуглі ў рот коням, каб мець пэўнасьць у іх, і кіруем усім целам іхнім.</verse>
				<verse number="4">Вось і караблі, такія вялікія, і вятры магутныя іх носяць, а невялікім стырном кіруюцца, куды корнік хоча.</verse>
				<verse number="5">Гэтак і язык — малы член, а шмат узносіцца. Вось, маленькі агонь, а які вялікі лес запальвае.</verse>
				<verse number="6">І язык — агонь, сьвет няправеднасьці. Язык гэтак зьмяшчаецца сярод членаў нашых, што апаганьвае ўсё цела, і запальвае круг жыцьця, і сам запальваецца ад геенны.</verse>
				<verse number="7">Бо ўсякая прырода зьвяроў, і птушак, і паўзуноў, і марскіх жывёлаў таймуецца і ўтаймавана прыродаю чалавечаю,</verse>
				<verse number="8">а языка ніхто з людзей утаймаваць ня можа; ён — нястрымнае ліха, поўны сьмяротнай атруты.</verse>
				<verse number="9">Ім дабраслаўляем Бога і Айца і ім праклінаем людзей, што створаны на падабенства Бога;</verse>
				<verse number="10">з тых самых вуснаў выходзіць дабраслаўленьне і праклён. Не павінна быць гэтак, браты мае.</verse>
				<verse number="11">Ці з аднаго жарала крыніцы выцякае салодкая і горкая [вада]?</verse>
				<verse number="12">Ня можа, браты мае, фігавае дрэва радзіць аліўкі, або вінаградная лаза — фігі; гэтаксама адна крыніца — даваць салёную і салодкую ваду.</verse>
				<verse number="13">Хто з вас мудры і мае розум, няхай пакажа гэта справамі сваімі праз добры лад жыцьця з ціхасьцю мудрасьці.</verse>
				<verse number="14">А калі ў вашым сэрцы вы маеце горкую зайздрасьць і сварлівасьць, не вывышайцеся і не хлусіце насуперак праўдзе.</verse>
				<verse number="15">Гэта ня ёсьць мудрасьць, якая з вышыні зыходзіць, але зямная, душэўная, дэманава,</verse>
				<verse number="16">бо дзе зайздрасьць і сварлівасьць, там бязладзьдзе і ўсякія благія рэчы.</verse>
				<verse number="17">Але мудрасьць, якая з вышыні, па-першае, — чыстая, пасьля — мірная, спагадная, саступлівая, поўная літасьці і добрых пладоў, бесстаронная і некрывадушная.</verse>
				<verse number="18">Плод жа праведнасьці ў супакоі сеецца тымі, якія робяць супакой.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">Адкуль войны і звадкі між вамі? Ці не адсюль, з асалодаў вашых, якія змагаюцца ў членах вашых?</verse>
				<verse number="2">Вы жадаеце і ня маеце; забіваеце і зайздросьціце, і ня можаце атрымаць, вадзіцеся і ваюеце; а ня маеце дзеля таго, што ня просіце.</verse>
				<verse number="3">Просіце і не атрымліваеце, бо блага просіце, каб выдаткаваць дзеля асалоды вашае.</verse>
				<verse number="4">Чужаложнікі і чужаложніцы! Ці вы ня ведаеце, што сяброўства са сьветам ёсьць варожасьць супраць Бога? Дык хто хоча быць сябрам сьвету, той робіцца ворагам Богу.</verse>
				<verse number="5">Ці вы думаеце, што надарма кажа Пісаньне: «Да рэўнасьці прагне Дух, Які жыве ў нас»?</verse>
				<verse number="6">Але яшчэ большую дае ласку і дзеля гэтага кажа: «Бог пыхлівым працівіцца, а пакорным ласку дае».</verse>
				<verse number="7">Дык падпарадкуйцеся Богу; супраціўцеся д’яблу, і ўцячэ ад вас.</verse>
				<verse number="8">Наблізьцеся да Бога, і Ён наблізіцца да вас. Ачысьціце рукі, грэшнікі, выпраўце сэрцы, двудушныя!</verse>
				<verse number="9">Скрушайцеся, плачце і галасіце; няхай сьмех ваш пераменіцца ў плач, і радасьць — у смутак.</verse>
				<verse number="10">Панізьцеся перад Госпадам, і Ён узвысіць вас.</verse>
				<verse number="11">Не ачарняйце, браты, адзін аднаго. Хто ачарняе брата і судзіць брата свайго, той ачарняе Закон і судзіць Закон. А калі ты судзіш Закон, ты не выканаўца Закону, але судзьдзя.</verse>
				<verse number="12">Адзін ёсьць Заканадаўца, Які можа збавіць і загубіць. А хто ты, які судзіш другога?</verse>
				<verse number="13">Паслухайце цяпер вы, якія кажаце: «Сёньня і заўтра пойдзем у такі і такі горад, і будзем там адзін год, і будзем гандляваць і зарабляць»,</verse>
				<verse number="14">вы, якія ня ведаеце, што [будзе] заўтра. Бо што такое жыцьцё вашае? Бо яно — пара, якая зьяўляецца на малы [час], а потым чэзьне.</verse>
				<verse number="15">Замест таго, каб гаварыць вам: «Калі Госпад захоча і будзем жывыя, зробім тое ці другое»,</verse>
				<verse number="16">вы цяпер праз пыху сваю хваліцеся. Усякая гэткая пахвальба ёсьць зло.</verse>
				<verse number="17">Дык хто ведае, як рабіць дабро, і ня робіць, грэх таму.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">Паслухайце цяпер вы, багатыя! Галасіце і плачце дзеля няшчасьцяў вашых, якія прыходзяць!</verse>
				<verse number="2">Багацьце вашае згніло, і шаты вашыя моль стачыла.</verse>
				<verse number="3">Золата вашае і срэбра паржавела, і іржа іхняя сьведчыць супраць вас і зьесьць цела вашае, як агонь. Вы сабралі сабе скарб на апошнія дні.</verse>
				<verse number="4">Вось плата, якой вы пазбавілі работнікаў, што пажалі палі вашыя, кліча, і лямант жняцоў дайшоў да вушэй Госпада Магуцьцяў.</verse>
				<verse number="5">Вы мелі раскошу на зямлі і жылі ў распусьце; вы насыцілі сэрцы вашыя, быццам на дзень, калі будзеце на зарэз.</verse>
				<verse number="6">Вы асудзілі, забілі Праведнага; Ён не супрацьстаў вам.</verse>
				<verse number="7">Дык будзьце доўгацярплівымі, браты, да прыйсьця Госпада. Вось, земляроб чакае каштоўнага плоду зямлі, і дзеля яго доўгацярплівы, аж пакуль атрымае дождж раньні і позьні.</verse>
				<verse number="8">Будзьце доўгацярплівымі і вы, умацуйце сэрцы вашыя, бо прыйсьце Госпада набліжаецца.</verse>
				<verse number="9">Не наракайце, браты мае, адзін на аднаго, каб ня быць асуджанымі. Вось, Судзьдзя стаіць перад дзьвярыма.</verse>
				<verse number="10">За прыклад злыбедаў і доўгацярплівасьці вазьміце, браты мае, прарокаў, якія гаварылі ў імя Госпада.</verse>
				<verse number="11">Вось, мы шчасьлівымі называем тых, якія вытрывалі. Вы чулі пра цярплівасьць Ёва і ведаеце канец [яго] ад Госпада, бо Госпад вельмі спагадлівы і міласэрны.</verse>
				<verse number="12">Дык перш за ўсё, браты мае, не прысягайцеся ані небам, ані зямлёю, ані якою другою прысягаю, але няхай будзе ў вас «Так, так» і «Не, не», каб вам не папасьці пад суд.</verse>
				<verse number="13">Мае цяжкасьці нехта з вас? Няхай моліцца. Бадзёры хто? Няхай псальмы сьпявае.</verse>
				<verse number="14">Захварэў хто з вас? Няхай пакліча старостаў царквы, і няхай тыя памоляцца над ім, памазаўшы яго алеем у імя Госпада,</verse>
				<verse number="15">і малітва веры збавіць нямоглага, і Госпад падыме яго; і калі ён грахі ўчыніў, будзе адпушчана яму.</verse>
				<verse number="16">Вызнавайце адзін аднаму грахі і маліцеся адзін за аднаго, каб быць аздароўленымі. Шмат можа дзейсная просьба праведніка!</verse>
				<verse number="17">Ільля быў чалавек, падобны да нас, і малітваю памаліўся, каб не ішоў дождж, і не ішоў дождж на зямлю тры гады і шэсьць месяцаў.</verse>
				<verse number="18">І ізноў памаліўся, і неба дало дождж, і зямля ўзрасьціла плод свой.</verse>
				<verse number="19">Браты, калі хто з вас ухіліўся ад праўды, і нехта наверне яго,</verse>
				<verse number="20">няхай ведае, што той, які навярнуў грэшніка з памылковага шляху ягонага, збавіць душу ад сьмерці і прыкрые мноства грахоў.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="60">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Пётар, апостал Ісуса Хрыста, — выбраным вандроўнікам, расьцярушаным у Поньце, Галятыі, Кападокіі, Азіі і Бітыніі,</verse>
				<verse number="2">паводле прадбачаньня Бога Айца, праз асьвячэньне Духа, дзеля паслухмянасьці і пакрапленьня крывёю Ісуса Хрыста: ласка і супакой няхай вам памножыцца!</verse>
				<verse number="3">Дабраслаўлёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які паводле вялікай літасьці Сваёй адрадзіў нас праз уваскрасеньне Ісуса Хрыста з мёртвых дзеля жывое надзеі,</verse>
				<verse number="4">дзеля спадчыны незьнішчальнае і беззаганнае, якая не завяне і якая захаваная дзеля нас у небе,</verse>
				<verse number="5">і сілаю Божаю праз веру ахоўвае дзеля збаўленьня, якое гатова адкрыцца ў апошні час.</verse>
				<verse number="6">З гэтага радуйцеся, крыху цяпер, калі трэба, ад розных спакусаў пасмуткаваўшы,</verse>
				<verse number="7">каб выпрабаваньне веры вашае, якая шмат каштоўнейшая за золата, што гіне, хоць і агнём выпрабоўваецца, было знойдзена на хвалу, і пашану, і славу ў адкрыцьці Ісуса Хрыста,</verse>
				<verse number="8">Якога, ня бачыўшы, любіце і дзеля Якога, хоць не аглядаючы, але верачы [ў Яго], радуецеся радасьцю невымоўнаю і найслаўнейшаю,</verse>
				<verse number="9">атрымліваючы вынік веры вашае — збаўленьне душаў.</verse>
				<verse number="10">Гэтага збаўленьня шукалі і дапытываліся прарокі, якія прарочылі пра ласку адносна вас,</verse>
				<verse number="11">дасьледуючы, пра што ці пра якую пару паведамляў у іх Дух Хрыстовы, прадвяшчаючы пакуты Хрыстовыя і славу пасьля іх.</verse>
				<verse number="12">Ім было адкрыта, што ня ім, але нам служыла абвешчанае вам цяпер тымі, якія дабравесьцілі вам у Духу Сьвятым, Які пасланы з неба, да чаго анёлы жадаюць прыхіліцца.</verse>
				<verse number="13">Дзеля гэтага, падперазаўшы паясьніцы розуму вашага і будучы цьвярозымі, да канца спадзявайцеся на ласку, якая прыносіцца вам у адкрыцьці Ісуса Хрыста.</verse>
				<verse number="14">Як паслухмяныя дзеці, не прыпадабняйцеся ранейшым пажаданьням у няведаньні вашым,</verse>
				<verse number="15">але, паводле [прыкладу] Сьвятога, Які паклікаў вас, і самі будзьце сьвятымі ў-ва ўсім ладзе жыцьця,</verse>
				<verse number="16">бо напісана: «Будзьце сьвятыя, бо Я — Сьвяты».</verse>
				<verse number="17">І калі называеце Айцом Таго, Які судзіць кожнага паводле справаў ягоных, не ўзіраючыся на аблічча, са страхам праводзьце час вандраваньня вашага,</verse>
				<verse number="18">ведаючы, што не зьнішчальным срэбрам ці золатам выбаўлены вы ад марнага ладу жыцьця, перададзенага ад бацькоў,</verse>
				<verse number="19">але каштоўнай крывёю Хрыста, як Ягняці беззаганнага і неапаганенага,</verse>
				<verse number="20">прадвызначанага яшчэ да стварэньня сьвету, але зьяўленага ў апошнія часы дзеля вас,</verse>
				<verse number="21">якія паверылі праз Яго ў Бога, Які ўваскрасіў Яго з мёртвых і даў Яму славу, каб вера вашая і надзея была ў Богу.</verse>
				<verse number="22">Ачысьціўшы душы вашыя паслухмянасьцю праўдзе праз Духа дзеля некрывадушнага браталюбства, з чыстым сэрцам шчыра любіце адзін аднаго,</verse>
				<verse number="23">як тыя, што адроджаныя не са зьнішчальнага насеньня, але з незьнішчальнага, праз слова Бога Жывога, Які трывае на вякі.</verse>
				<verse number="24">Бо ўсякае цела — як трава, і ўсякая слава чалавечая — як кветка на траве; засохла трава, і кветка яе ўпала,</verse>
				<verse number="25">але слова Госпада трывае на вякі. А гэта ёсьць тое слова, якое вам дабравешчана.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">Дык адклаўшы ўсякую ліхоту, і ўсякі подступ, і крывадушнасьць, і зайздрасьць, і ўсякія абмаўляньні,</verse>
				<verse number="2">як нованароджаныя немаўляты, зажадайце чыстага слоўнага малака, каб ад яго вы расьлі,</verse>
				<verse number="3">бо вы пакаштавалі, што Госпад добры.</verse>
				<verse number="4">Падыходзячы да Яго, жывога Камяня, адкінутага людзьмі, але выбранага Богам, каштоўнага,</verse>
				<verse number="5">і самі, як жывыя камяні, будуйцеся ў дом духоўны, сьвятарства сьвятое, каб узносіць духоўныя ахвяры, адпаведныя Богу, праз Ісуса Хрыста.</verse>
				<verse number="6">Дзеля гэтага і зьмешчана ў Пісаньні: «Вось, Я кладу ў Сыёне кутні Камень, выбраны, каштоўны, і хто верыць у Яго, ня будзе асаромлены».</verse>
				<verse number="7">Дык Ён для вас, якія вераць, — каштоўнасьць, а для тых, якія ня вераць, — камень, які адкінулі будаўнікі, які стаўся галавой вугла,</verse>
				<verse number="8">камень спатыкненьня і скала згаршэньня для тых, якія спатыкаюцца аб слова, не скараючыся, дзеля чаго і пакінутыя.</verse>
				<verse number="9">А вы — выбраны род, валадарнае сьвятарства, народ сьвяты, людзі, атрыманыя як удзел, каб абвяшчаць цноты Таго, Які паклікаў вас з цемры ў дзіўнае сьвятло Сваё,</verse>
				<verse number="10">некалі не народ, а цяпер — народ Божы; [некалі] не мілаваныя, а цяпер — памілаваныя.</verse>
				<verse number="11">Улюбёныя, прашу вас, як прыхадняў і вандроўнікаў, высьцерагайцеся цялесных пажаданьняў, якія змагаюцца супраць душы,</verse>
				<verse number="12">і мейце добры лад жыцьця між паганамі, каб яны за тое, за што ачарняюць вас, як ліхадзеяў, гледзячы на добрыя справы [вашыя], славілі Бога ў дзень адведзінаў.</verse>
				<verse number="13">Дык падпарадкоўвайцеся ўсякаму стварэньню чалавечаму дзеля Госпада, ці то валадару, як вышэйшай [уладзе],</verse>
				<verse number="14">ці то ваяводам, як праз яго пасыланым дзеля помсты ліхадзеям і дзеля пахвалы тым, якія робяць дабро.</verse>
				<verse number="15">Бо гэткая ёсьць воля Божая, каб мы, робячы дабро, прымушалі замаўчаць невуцтва неразумных людзей,</verse>
				<verse number="16">як свабодныя, і не як тыя, што свабоду маюць як падставу для ліхоты, але як слугі Божыя.</verse>
				<verse number="17">Усіх паважайце, брацтва любіце, Бога бойцеся, валадара шануйце.</verse>
				<verse number="18">Слугі, з усякім страхам падпарадкоўвайцеся ўладарам, ня толькі добрым і спагадным, але і круцельскім.</verse>
				<verse number="19">Бо гэта ласка [Божая], калі хто дзеля сумленьня Божага пераносіць смутак, церпячы несправядліва.</verse>
				<verse number="20">Бо што за слава, калі вы трываеце, як б’юць вас за грахі? Але калі робячы дабро і церпячы, трываеце, гэта ласка ў Бога.</verse>
				<verse number="21">Бо вы на гэта пакліканыя, бо і Хрыстос перацярпеў за нас, пакінуўшы нам прыклад, каб мы ішлі па сьлядах Ягоных.</verse>
				<verse number="22">Ён не зрабіў аніякага грэху, і не было подступу ў вуснах Ягоных.</verse>
				<verse number="23">Ён, зьневажаны, не зьневажаў у адказ, церпячы, не пагражаў, а перадаў [суд] Таму, Хто судзіць справядліва.</verse>
				<verse number="24">Ён грахі нашыя Сам узьнёс у целе Сваім на дрэва, каб мы, памёршы дзеля грахоў, жылі ў праведнасьці; ранамі Ягонымі вы аздароўленыя.</verse>
				<verse number="25">Бо вы былі як авечкі, што заблукалі, але цяпер вярнуліся да Пастыра і Епіскапа душаў вашых.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">Таксама і вы, жонкі, падпарадкоўвайцеся сваім мужам, каб і тыя, што не скараюцца слову, ладам жыцьця жонак бяз слова былі здабываныя,</verse>
				<verse number="2">гледзячы на чыстае жыцьцё вашае ў страху [Божым].</verse>
				<verse number="3">Няхай будзе [аздобаю] ня вонкавае заплятаньне валасоў і залатыя ўпрыгожваньні або апрананьне ў шаты сьвету,</verse>
				<verse number="4">але таемны сэрца чалавек у незьнішчальнасьці ціхага і спакойнага духа, што вельмі каштоўна перад Богам.</verse>
				<verse number="5">Бо гэтак некалі аздаблялі сябе, падпарадкоўваючыся сваім мужам, і сьвятыя жанчыны, якія спадзяваліся на Бога.</verse>
				<verse number="6">Гэтак Сара слухалася Абрагама, называючы яго гаспадаром, і вы сталіся дзецьмі яе, калі робіце дабро і не палохаецеся аніякага страху.</verse>
				<verse number="7">Таксама і вы, мужы, жывіце з разуменьнем з жонкамі, аддаючы ім, як найслабейшай пасудзіне, пашану, бо і яны — суспадчыньніцы ласкі жыцьця, каб не было перашкоды ў малітвах вашых.</verse>
				<verse number="8">Нарэшце, будзьце ўсе аднадумныя, спачувайце адзін аднаму, [будзьце] браталюбныя, спагадлівыя, пачцівыя,</verse>
				<verse number="9">не аддавайце ліхам за ліха ці зьнявагай за зьнявагу, а, наадварот, дабраслаўляйце, ведаючы, што вы дзеля гэтага пакліканыя, каб узяць у спадчыну дабраслаўленьне.</verse>
				<verse number="10">Бо хто хоча жыцьцё любіць і бачыць добрыя дні, няхай стрымлівае язык свой ад ліхоты і вусны свае, каб не гаварылі падступна,</verse>
				<verse number="11">няхай ухіляецца ад ліха і робіць дабро; няхай шукае супакою і імкнецца да яго.</verse>
				<verse number="12">Бо вочы Госпада — на праведных, і вушы Ягоныя — да просьбаў іхніх, але аблічча Госпада — супраць тых, якія робяць ліхое.</verse>
				<verse number="13">І хто зробіць вам зло, калі вы станецеся пераймальнікамі добрага?</verse>
				<verse number="14">Але калі вы і пацярпелі за праведнасьць, вы шчасьлівыя. А страху іхняга не палохайцеся і не трывожцеся.</verse>
				<verse number="15">Госпада Бога сьвяціце ў сэрцах вашых. Будзьце заўсёды гатовыя даць адказ кожнаму, хто просіць у вас слова адносна вашае надзеі, з ціхасьцю і са страхам,</verse>
				<verse number="16">маючы добрае сумленьне, каб у тым, за што ачарняюць вас, як ліхадзеяў, былі асаромленыя тыя, якія ганяць ваш добры лад жыцьця ў Хрысьце.</verse>
				<verse number="17">Бо, калі хоча воля Божая, лепш цярпець, робячы добрае, чым робячы благое.</verse>
				<verse number="18">Бо і Хрыстос, каб прывесьці нас да Бога, раз пацярпеў за грахі, Праведны — за няправедных, забіты целам, але ажыўлены Духам,</verse>
				<verse number="19">у Якім Ён і духам, што ў вязьніцы, пайшоўшы, абвяшчаў,</verse>
				<verse number="20">тым, якія некалі не скарыліся, калі чакала іх Божае доўгацярпеньне за дзён Ноя, пры будаваньні каўчэга, у якім некалькі, гэта значыцца восем душаў, былі ўратаваныя ад вады.</verse>
				<verse number="21">Гэтак і нас цяпер на ўзор гэтага хрышчэньне — не абмыцьцё бруду цела, але абяцаньне Богу добрага сумленьня, — збаўляе праз уваскрасеньне Ісуса Хрыста,</verse>
				<verse number="22">Які, узыйшоўшы ў неба, знаходзіцца праваруч Бога, і Яму падпарадкаваныя анёлы, і ўлады, і сілы.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">Дык як Хрыстос цярпеў за нас целам, і вы ўзбройцеся такой думкаю, што той, хто церпіць целам, перастае грашыць,</verse>
				<verse number="2">каб рэшту часу ў целе жыць не паводле чалавечых пажаданьняў, але паводле волі Божае.</verse>
				<verse number="3">Бо досыць ужо, што мы ў мінулы час жыцьця выконвалі волю паганаў, ходзячы ў бессаромнасьці, пажаданьнях, абпіваньні віном, гулянках, банкетаваньнях і агідным ідалапаклонстве.</verse>
				<verse number="4">Таму яны зьдзіўляюцца, што вы не бежыцё з імі на гэты разьліў распусты, і блюзьняць.</verse>
				<verse number="5">Яны дадуць справаздачу Таму, Хто гатовы судзіць жывых і мёртвых.</verse>
				<verse number="6">Бо дзеля гэтага і мёртвым было дабравешчана, каб яны, суджаныя па-чалавечаму целам, жылі па-Божаму духам.</verse>
				<verse number="7">А канец усяму набліжаецца. Дык будзьце пры розуме і цьвярозымі ў малітвах.</verse>
				<verse number="8">А перш за ўсё мейце нязьменную любоў адзін да аднаго, бо любоў прыкрые мноства грахоў.</verse>
				<verse number="9">Будзьце гасьцінныя адны да адных без нараканьняў.</verse>
				<verse number="10">Служыце адзін аднаму кожны тым дарам [ласкі], які атрымаў, як добрыя аканомы разнастайнае ласкі Божае.</verse>
				<verse number="11">Калі хто гаворыць — як словы Божыя; калі хто служыць — па сіле, якую дае Бог, каб у-ва ўсім славіўся Бог праз Ісуса Хрыста, Якому слава і ўлада на вякі вякоў. Амэн.</verse>
				<verse number="12">Улюбёныя! Не зьдзіўляйцеся пажару, які стаецца дзеля спакусы вам, як бы нешта дзіўнае здарылася.</verse>
				<verse number="13">Але, як супольнікі ў пакутах Хрыстовых, радуйцеся, каб і ў адкрыцьці славы Ягонай радавацца і весяліцца.</verse>
				<verse number="14">Калі зьневажаюць вас за імя Хрыста, вы шчасьлівыя, бо Дух славы, Дух Божы супачывае на вас. Тыя блюзьняць [на Яго], а вы славіце.</verse>
				<verse number="15">Абы толькі не цярпеў хто з вас мукі як забойца, або злодзей, або ліхадзей, або той, хто квапіцца на чужое;</verse>
				<verse number="16">а калі як Хрысьціянін, не саромся, але слаў Бога за гэткі ўдзел.</verse>
				<verse number="17">Бо час пачацца суду ад дому Божага. А калі спачатку ад нас, дык які канец тых, якія не скарыліся Эвангельлю Божаму?</verse>
				<verse number="18">І калі праведны ледзьве збавіцца, дык бязбожнік і грэшнік дзе апынуцца?</verse>
				<verse number="19">Так што тыя, якія церпяць паводле волі Божай, няхай перададуць Яму, як вернаму Творцу, душы свае, робячы дабро.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">Старостаў, якія сярод вас, прашу я, сустаршыня і сьведка пакутаў Хрыстовых і супольнік славы, якая мае адкрыцца:</verse>
				<verse number="2">пасіце Божы статак, які ў вас, гледзячы за ім не пад прынукаю, але добраахвотна, і не дзеля прыбыткаў, але з ахвотаю,</verse>
				<verse number="3">і не пануючы над спадчынай, але даючы прыклад статку,</verse>
				<verse number="4">і калі зьявіцца Найвышэйшы Пастыр, атрымаеце вянок славы, які ня счэзьне.</verse>
				<verse number="5">Таксама і вы, маладыя, падпарадкоўвайцеся старостам, а ўсе, падпарадкоўваючыся адзін аднаму, апраніцеся ў пакорнасьць, бо Бог пыхлівым працівіцца, а пакорным ласку дае.</verse>
				<verse number="6">Дык скарыцеся пад уладную руку Божую, каб Ён узьвялічыў вас у свой час.</verse>
				<verse number="7">Усе турботы свае ўскладайце на Яго, бо Ён клапоціцца пра вас.</verse>
				<verse number="8">Будзьце цьвярозымі, чувайце, бо супраціўнік ваш, д’ябал, як леў рыклівы, ходзіць, шукаючы, каго праглынуць.</verse>
				<verse number="9">Супрацьстаньце яму цьвёрдай вераю, ведаючы, што такія самыя пакуты здараюцца з братамі вашымі ў сьвеце.</verse>
				<verse number="10">А Бог усякае ласкі, Які паклікаў нас, што крыху цярпелі, у вечную славу Сваю ў Хрысьце Ісусе, няхай Сам удасканаліць вас, няхай умацуе, няхай узмоцніць, няхай угрунтуе.</verse>
				<verse number="11">Яму слава і ўлада на вякі вякоў. Амэн.</verse>
				<verse number="12">Гэта коратка напісаў я вам праз Сілуана, вернага, як лічу, брата, каб суцешыць і засьведчыць, што праўдзівая ласка Божая, у якой вы стаіцё.</verse>
				<verse number="13">Вітае вас [царква], што ў Бабілоне, выбраная разам з вамі, і Марк, мой сын.</verse>
				<verse number="14">Прывітайце адзін аднаго пацалункам любові. Супакой вам усім, якія ў Хрысьце Ісусе. Амэн.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="61">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Сымон Пётар, слуга і апостал Ісуса Хрыста, — тым, якія прынялі з намі роўна каштоўную веру ў праведнасьці Бога нашага і Збаўцы Ісуса Хрыста:</verse>
				<verse number="2">ласка вам і супакой няхай памножацца ў пазнаньні Бога і Ісуса, Госпада нашага.</verse>
				<verse number="3">Як Боская моц Ягоная падаравала нам усё дзеля жыцьця і пабожнасьці, праз пазнаньне Таго, Хто паклікаў нас славаю і цнотаю,</verse>
				<verse number="4">праз якія падараваныя нам найвялікшыя і каштоўныя абяцаньні, каб праз іх сталіся вы супольнікамі Боскае прыроды, пазьбегнуўшы сапсутасьці ў пажаданьні, якое ў сьвеце,</verse>
				<verse number="5">дык вы, прыкладаючы да гэтага ўсякую дбайнасьць, зьявіце ў веры вашай цноту, а ў цноце — разуменьне,</verse>
				<verse number="6">а ў разуменьні — стрыманасьць, а ў стрыманасьці — цярплівасьць, а ў цярплівасьці —пабожнасьць,</verse>
				<verse number="7">а ў пабожнасьці — браталюбства, а ў браталюбстве — любоў.</verse>
				<verse number="8">Калі гэтае ў вас ёсьць і памнажаецца, вы не застанецеся бязьдзейнымі і бясплоднымі ў пазнаньні Госпада нашага Ісуса Хрыста.</verse>
				<verse number="9">Бо хто ня мае гэтага, той сьляпы, невідушчы, забыўся, што атрымаў ачышчэньне даўнейшых сваіх грахоў.</verse>
				<verse number="10">Дзеля гэтага, браты, яшчэ больш намагайцеся рабіць цьвёрдым вашае пакліканьне і выбраньне, бо гэтак робячы, ніколі не спатыкняцёся,</verse>
				<verse number="11">бо гэтак шырока зьявіцца вам уваход у вечнае Валадарства Госпада нашага і Збаўцы Ісуса Хрыста.</verse>
				<verse number="12">Дзеля гэтага я ня буду занядбоўваць заўсёды нагадваць вам пра гэтае, хоць вы і ведаеце гэта, і ўмацаваныя ў гэтай праўдзе.</verse>
				<verse number="13">Справядлівым жа лічу, пакуль знаходжуся ў гэтай будыніне, пабуджаць вас нагадваньнем,</verse>
				<verse number="14">ведаючы, што хутка пакіну маю будыніну, як і Госпад наш Ісус Хрыстос мне паведаміў.</verse>
				<verse number="15">Але буду намагацца, каб вы і пасьля майго адыходу заўсёды ўспаміналі гэтае.</verse>
				<verse number="16">Бо мы зрабілі вядомымі вам моц і прыйсьце Госпада нашага Ісуса Хрыста, не за мудрагелістымі байкамі ідучы сьледам, але быўшы відавочцамі велічы Ягонай,</verse>
				<verse number="17">бо Ён прыняў ад Бога Айца пашану і славу, калі ад велічнае славы зыйшоў да Яго гэтакі голас: «Гэта ёсьць Сын Мой улюблёны, у Якім маю ўпадабаньне».</verse>
				<verse number="18">І гэты голас, які зыходзіў з неба, мы чулі, быўшы з Ім на гары сьвятой.</verse>
				<verse number="19">І мы маем цьвёрдае прарочае слова, і вы добра робіце, што зважаеце на яго, як на сьветач, што сьвеціць у цёмным месцы, пакуль не пачне днець і ня ўзыйдзе зараніца ў сэрцах вашых,</verse>
				<verse number="20">разумеючы спачатку, што ніякае прароцтва з Пісаньня ня мае адвольнага тлумачэньня,</verse>
				<verse number="21">бо ніколі прароцтва не прыносілася воляй чалавека, але гаварылі яго сьвятыя Божыя людзі, ведзеныя Духам Сьвятым.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">Былі ж і фальшывыя прарокі ў народзе, як і ў вас будуць фальшывыя настаўнікі, якія ўвядуць згубныя герэзіі і адракуцца Ўладара, Які адкупіў іх, сьцягваючы на сябе хуткую загубу.</verse>
				<verse number="2">І многія пойдуць сьледам за імі на загубу, і праз іх будуць блюзьніць на шлях праўды,</verse>
				<verse number="3">і яны ў хцівасьці будуць падкупляць вас лісьлівымі словамі; суд для гэтакіх здаўна не бязьдзейнічае, і загуба іхняя ня дрэмле.</verse>
				<verse number="4">Бо калі Бог не пашкадаваў анёлаў, якія зграшылі, але, кінуўшы [іх] у апраметную ў ковах змроку, аддаў пільнаваць дзеля суду;</verse>
				<verse number="5">і калі не пашкадаваў старадаўнага сьвету, але васьмёх з Ноем, весьнікам праведнасьці, захаваў, як навёў быў патоп на сьвет бязбожнікаў;</verse>
				<verse number="6">і калі гарады Садом і Гамору, зрабіўшы попелам, асудзіў на зруйнаваньне, даючы прыклад для будучых бязбожнікаў,</verse>
				<verse number="7">а праведнага Лота, крыўджанага бессаромным ладам жыцьця беззаконьнікаў, выбавіў,</verse>
				<verse number="8">бо гэты праведнік, жывучы між імі, з дня ў дзень мучыў праведную душу [сваю], бачачы і чуючы справы беззаконныя,</verse>
				<verse number="9">дык ведае Госпад, як выбаўляць пабожных ад спакусы, а нягоднікаў захоўваць на дзень суду дзеля пакараньня,</verse>
				<verse number="10">а найбольш тых, якія ідуць за целам у нячыстых пажаданьнях і пагарджаюць панаваньнем, якія дзёрзкія, самалюбныя і не баяцца блюзьніць супраць славы,</verse>
				<verse number="11">тады як анёлы, большыя [за іх] магутнасьцю і сілай, не выносяць на іх перад Госпадам блюзьнерчага суду.</verse>
				<verse number="12">Яны, як неразумныя жывёлы прыродныя, народжаныя на ловы і зьнішчэньне, блюзьняць на тое, чаго ня ведаюць, і ў сапсутасьці сваёй зьнішчаны будуць.</verse>
				<verse number="13">Яны атрымаюць нагароду няправеднасьці, за асалоду лічачы штодзённыя раскошы. Плюгаўцы і паскуднікі, яны насалоджваюцца падманамі сваімі, банкетуючы з вамі,</verse>
				<verse number="14">вочы маюць поўныя чужалоства і нясупыннага грэху, яны прывабліваюць душы неўгрунтаваныя; дзеці праклёну, яны маюць сэрцы, спрактыкаваныя ў хцівасьці.</verse>
				<verse number="15">Пакінуўшы просты шлях, яны заблукалі, ідучы па шляху Білеама Басоравага, які палюбіў нагароду няправеднасьці,</verse>
				<verse number="16">але меў дакараньне за сваё беззаконьне: бязмоўная асьліца, прагаварыўшы чалавечым голасам, затрымала шаленства прарока.</verse>
				<verse number="17">Яны — крыніцы бязводныя, аблокі, бурай ганяныя, для якіх змрок цемры на вякі захоўваецца.</verse>
				<verse number="18">Бо гаворачы пыхліва марнасьць, яны прывабліваюць пажаданьнямі цела і бессаромнасьцю тых, якія ледзь пазьбеглі тых, што вяртаюцца да падману.</verse>
				<verse number="19">Яны абяцаюць ім свабоду, а самі яны — слугі сапсутасьці, бо хто кім пераможаны, той таму і стаўся слугою.</verse>
				<verse number="20">Бо калі яны, уцёкшы ад апаганьваньня сьвету праз пазнаньне Госпада і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста, ізноў даўшы зьвязаць сябе, пераможаныя ім, апошняе для іх горш за першае.</verse>
				<verse number="21">Бо лепш ім было не пазнаць шляху праведнасьці, чым, пазнаўшы, адвярнуцца ад перададзенага ім сьвятога прыказаньня.</verse>
				<verse number="22">Але з імі здарылася паводле праўдзівае прыказкі: «Сабака варочаецца да ванітаў сваіх, а вымытая сьвіньня — качацца ў лужыне».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">Гэта ўжо другое пасланьне пішу да вас, улюбёныя, у якім нагадваньнем пабуджаю чыстае разуменьне вашае,</verse>
				<verse number="2">каб вы ўзгадалі словы, раней сказаныя сьвятымі прарокамі, і прыказаньне Госпада і Збаўцы, [перададзенае] апосталамі нашымі,</verse>
				<verse number="3">разумеючы спачатку, што ў апошнія дні прыйдуць лаяльнікі, якія ходзяць паводле сваіх уласных пажаданьняў,</verse>
				<verse number="4">і кажуць: «Дзе абяцаньне прыйсьця Ягонага? Бо ад [часу], як сталі паміраць бацькі, усё гэтак застаецца ад пачатку стварэньня».</verse>
				<verse number="5">Бо ад тых, якія хочуць гэтак [думаць], утоена, што нябёсы былі здаўна, і зямля з вады і праз ваду паўстала праз Слова Божае.</verse>
				<verse number="6">Дзеля гэтага тагачасны сьвет загінуў, затоплены вадою,</verse>
				<verse number="7">а цяперашнія неба і зямля, якія Ягонае слова ўтрымлівае, захоўваюцца для агню на дзень суду і загубы людзей бязбожных.</verse>
				<verse number="8">І тое ня можа быць утоена ад вас, улюбёныя, што ў Госпада адзін дзень — як тысяча гадоў, і тысяча гадоў — як адзін дзень.</verse>
				<verse number="9">Не марудзіць Госпад з абяцаньнем, як гэта некаторыя за маруднасьць уважаюць, але Ён доўгацярплівы да нас, не жадаючы некага загубіць, але каб усіх прывесьці да навяртаньня.</verse>
				<verse number="10">Прыйдзе ж дзень Госпадаў, як злодзей уначы, і тады нябёсы з вялікім шумам прамінуць, а распаленыя стыхіі будуць разбурацца, і зямля, і справы, што на ёй, будуць спаленыя.</verse>
				<verse number="11">Калі так усё гэтае разбурыцца, якімі мусіце быць у сьвятым ладзе жыцьця і пабожнасьці вы,</verse>
				<verse number="12">якія чакаеце і сьпяшаецеся [бачыць] прыйсьце дня Божага, калі нябёсы, палымнеючы, разбурацца, і распаленыя стыхіі растопяцца?</verse>
				<verse number="13">А мы, паводле Ягонага абяцаньня, чакаем новага неба і новае зямлі, на якіх праведнасьць жыве.</verse>
				<verse number="14">Дзеля гэтага, улюбёныя, чакаючы гэтага, намагайцеся, каб Ён знайшоў вас у супакоі, неапаганенымі і беззаганнымі.</verse>
				<verse number="15">І доўгацярплівасьць Госпада нашага ўважайце за збаўленьне, як і ўлюбёны брат наш Павал, паводле дадзенай яму мудрасьці, напісаў вам,</verse>
				<verse number="16">як ён кажа пра гэта ў-ва ўсіх пасланьнях, у якіх ёсьць нешта складанае да разуменьня, што невукі і неўгрунтаваныя на ўласную сваю загубу перакручваюць, як і іншыя Пісаньні.</verse>
				<verse number="17">Дык вы, улюбёныя, ведаючы [гэта] раней, сьцеражыцеся, каб, захапіўшыся падманам беззаконьнікаў, вы не адпалі ад свайго ўмацаваньня,</verse>
				<verse number="18">і ўзрастайце ў ласцы і веданьні Госпада нашага і Збаўцы Ісуса Хрыста. Яму слава і цяпер, і ў дзень вечны. Амэн.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="62">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Што было ад пачатку, што мы чулі, што бачылі вачыма нашымі, што разглядалі і да чаго дакраналіся рукі нашыя, пра Слова жыцьця.</verse>
				<verse number="2">І жыцьцё зьявілася, і мы бачылі, і сьведчым, і абвяшчаем вам гэтае жыцьцё вечнае, якое было ў Айца і зьявілася нам.</verse>
				<verse number="3">Што мы бачылі і чулі, абвяшчаем вам, каб і вы мелі супольнасьць з намі; а нашая супольнасьць — з Айцом і Сынам Яго Ісусам Хрыстом.</verse>
				<verse number="4">І гэтае пішам вам, каб радасьць вашая была поўная.</verse>
				<verse number="5">І вось тое абяцаньне, якое мы чулі ад Яго і абвяшчаем вам, — Бог ёсьць сьвятло, і няма ў Ім аніякае цемры.</verse>
				<verse number="6">Калі мы кажам, што маем супольнасьць з Ім, і ходзім у цемры, хлусім і ня робім праўды.</verse>
				<verse number="7">А калі ходзім у сьвятле, як Ён у сьвятле, маем супольнасьць між сабою, і кроў Ісуса Хрыста, Сына Ягонага, ачышчае нас ад усякага грэху.</verse>
				<verse number="8">Калі кажам, што ня маем грэху, падманваем саміх сябе, і праўды няма ў нас.</verse>
				<verse number="9">Калі прызнаем грахі нашыя, Ён верны і праведны, каб дараваць нам грахі і ачысьціць нас ад усякае няправеднасьці.</verse>
				<verse number="10">Калі кажам, што мы не грашым, робім хлусам Яго, і слова Ягонага няма ў нас.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">Дзеткі мае! Пішу вам гэтае, каб вы не грашылі, а калі хто зграшыў, маем Абаронцу перад Айцом, Ісуса Хрыста, Праведніка.</verse>
				<verse number="2">Ён ёсьць перамольваньне за грахі нашыя, і ня толькі за нашыя, але і за [грахі] ўсяго сьвету.</verse>
				<verse number="3">І што мы пазналі Яго, даведваемся з таго, што захоўваем прыказаньні Ягоныя.</verse>
				<verse number="4">Хто кажа: «Я пазнаў Яго», і прыказаньні Ягоныя не захоўвае, той хлус, і няма ў ім праўды;</verse>
				<verse number="5">а хто захоўвае слова Ягонае, у тым сапраўды любоў Божая завяршылася. З гэтага даведваемся, што мы ў Ім.</verse>
				<verse number="6">Хто кажа, што ў Ім застаецца, павінен хадзіць так, як Ён хадзіў.</verse>
				<verse number="7">Браты! Ня новае прыказаньне пішу вам, але прыказаньне старое, якое вы мелі ад пачатку. Прыказаньне старое ёсьць слова, якое вы чулі ад пачатку.</verse>
				<verse number="8">Зноў жа новае прыказаньне пішу вам, якое праўдзіва ў Ім і ў вас, што цемра праходзіць, і праўдзівае сьвятло ўжо сьвеціць.</verse>
				<verse number="9">Хто кажа, што ён у сьвятле, і ненавідзіць брата свайго, той у цемры дагэтуль.</verse>
				<verse number="10">Хто любіць брата свайго, застаецца ў сьвятле, і няма ў ім згаршэньня.</verse>
				<verse number="11">А хто ненавідзіць брата свайго, той ёсьць у цемры, і ў цемры ходзіць, і ня ведае, куды ідзе, таму што цемра засьляпіла вочы яму.</verse>
				<verse number="12">Пішу вам, дзеткі, што адпушчаны вам грахі дзеля імя Яго.</verse>
				<verse number="13">Пішу вам, бацькі, што вы пазналі Таго, Які ад пачатку. Пішу вам, юнакі, што вы перамаглі злога. Пішу вам, дзеці, што вы пазналі Айца.</verse>
				<verse number="14">Я напісаў вам, бацькі, што вы пазналі Таго, Які ад пачатку. Я напісаў вам, юнакі, што вы дужыя, і слова Божае застаецца ў вас, і вы перамаглі злога.</verse>
				<verse number="15">Не любіце сьвету, ані таго, што ў сьвеце. Хто любіць сьвет, у тым няма любові Айца.</verse>
				<verse number="16">Бо ўсё, што ў сьвеце: пажаданьне цела, і пажаданьне вачэй, і пыха жыцьцёвая, — ня ёсьць ад Айца, але ад сьвету.</verse>
				<verse number="17">І сьвет праходзіць, і пажаданьне ягонае, а хто чыніць волю Божую, застаецца на вякі.</verse>
				<verse number="18">Дзеці! Апошняя гадзіна! І як вы чулі, што прыйдзе антыхрыст, і цяпер зьявілася шмат антыхрыстаў, дык мы даведваемся з гэтага, што апошняя гадзіна.</verse>
				<verse number="19">Яны выйшлі ад нас, але не былі ад нас; бо, калі б яны былі ад нас, засталіся б з намі; але [выйшлі], каб выявілася, што ня ўсе ад нас.</verse>
				<verse number="20">І вы маеце памазаньне ад Сьвятога, і ведаеце ўсё.</verse>
				<verse number="21">Я напісаў вам не таму, што вы ня ведаеце праўды, але таму, што вы ведаеце яе, і што ніякай хлусьні няма ад праўды.</verse>
				<verse number="22">Хто хлус, калі ня той, хто адракаецца, што Ісус ёсьць Хрыстос? Гэта — антыхрыст, які адракаецца Айца і Сына.</verse>
				<verse number="23">Усякі, хто адракаецца Сына, ня мае і Айца; хто вызнае Сына, мае і Айца.</verse>
				<verse number="24">Дык што вы чулі ад пачатку, тое няхай застаецца ў вас. Калі застанецца ў вас тое, што вы чулі ад пачатку, вы застанецеся і ў Сыне, і ў Айцу.</verse>
				<verse number="25">І гэтае абяцаньне, якое Ён абяцаў нам, ёсьць жыцьцё вечнае.</verse>
				<verse number="26">Гэта я напісаў вам пра тых, якія падманваюць вас.</verse>
				<verse number="27">І памазаньне, якое вы атрымалі ад Яго, у вас застаецца, і вы ня маеце патрэбы, каб хто вучыў вас; але як гэтае самае памазаньне вучыць вас пра ўсё, і яно праўдзівае і не манлівае, дык, як яно навучыла вас, у тым заставайцеся.</verse>
				<verse number="28">І цяпер, дзеткі, заставайцеся ў Ім, каб, калі Ён зьявіцца, мець нам адвагу і не асароміцца перад Ім у прыход Ягоны.</verse>
				<verse number="29">Калі вы ведаеце, што Ён праведны, ведайце, што ўсякі, хто чыніць праведнасьць, ад Яго народжаны.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">Глядзіце, якую любоў даў нам Айцец, каб нам называцца дзецьмі Божымі. Сьвет дзеля таго не пазнае вас, што не пазнаў Яго.</verse>
				<verse number="2">Улюбёныя! Мы цяпер дзеці Божыя, і яшчэ ня выявілася, што мы будзем, а ведаем, што, калі выявіцца, будзем падобныя да Яго, бо ўгледзім Яго, як Ён ёсьць.</verse>
				<verse number="3">І ўсякі, хто мае гэтую надзею на Яго, ачышчае сябе, бо Ён чысты.</verse>
				<verse number="4">Усякі, хто робіць грэх, робіць і беззаконьне, і грэх ёсьць беззаконьне.</verse>
				<verse number="5">І вы ведаеце, што Ён зьявіўся, каб узяць грахі нашыя, і што ў Ім няма грэху.</verse>
				<verse number="6">Усякі, хто ў Ім застаецца, не грашыць; усякі, хто грашыць, ня бачыў Яго і не пазнаў Яго.</verse>
				<verse number="7">Дзеткі! Няхай ніхто вас не падмане. Хто чыніць праведнасьць, той праведны, як і Ён праведны.</verse>
				<verse number="8">Хто чыніць грэх, той ад д’ябла, бо ад пачатку д’ябал грашыць. Дзеля гэтага і зьявіўся Сын Божы, каб зьнішчыць справы д’яблавы.</verse>
				<verse number="9">Усякі, хто народжаны ад Бога, грэху ня робіць, таму што насеньне Ягонае застаецца ў ім, і ён ня можа грашыць, бо народжаны ад Бога.</verse>
				<verse number="10">Дзеці Божыя і дзеці д'яблавы выяўляюцца гэтак: усякі, хто ня робіць праведнасьць, ня ёсьць ад Бога, і той, хто ня любіць брата свайго.</verse>
				<verse number="11">Бо гэткая ёсьць вестка, якую вы чулі ад пачатку, каб мы любілі адзін аднаго.</verse>
				<verse number="12">Ня гэтак, як Каін, што быў ад злога і замардаваў брата свайго. І дзеля чаго замардаваў яго? Бо ягоныя ўчынкі былі злыя, а брата ягонага — праведныя.</verse>
				<verse number="13">Не зьдзіўляйцеся, браты мае, калі сьвет ненавідзіць вас.</verse>
				<verse number="14">Мы ведаем, што перайшлі ад сьмерці ў жыцьцё, бо любім братоў; хто ня любіць брата, застаецца ў сьмерці.</verse>
				<verse number="15">Усякі, хто ненавідзіць брата свайго, ёсьць чалавеказабойца; і вы ведаеце, што ніводзін чалавеказабойца ня мае жыцьця вечнага, якое ў ім застаецца.</verse>
				<verse number="16">У гэтым пазналі мы любоў, што Ён паклаў за нас душу Сваю; і мы павінны пакладаць душы свае за братоў.</verse>
				<verse number="17">А хто мае маёмасьць у сьвеце, і бачыць брата свайго ў патрэбе, і зачыняе ад яго нутро сваё, дык як любоў Божая застаецца ў ім?</verse>
				<verse number="18">Дзеткі мае! Будзем любіць ня словам ці языком, але ўчынкам і праўдаю!</verse>
				<verse number="19">І з гэтага даведаемся, што мы ад праўды, і супакоім перад Ім сэрцы нашыя.</verse>
				<verse number="20">Бо калі сэрца нас ганіць, дык Бог большы за сэрца нашае і ведае ўсё.</verse>
				<verse number="21">Улюбёныя! Калі сэрца нашае ня ганіць нас, мы маем адвагу перад Богам,</verse>
				<verse number="22">і чаго ні папросім, атрымаем ад Яго, бо захоўваем прыказаньні Ягоныя і тое, што падабаецца [Яму], робім перад Ім.</verse>
				<verse number="23">І гэткае прыказаньне Яго, каб мы верылі ў імя Сына Ягонага Ісуса Хрыста і любілі адзін аднаго, як Ён даў нам прыказаньне.</verse>
				<verse number="24">І хто захоўвае прыказаньні Ягоныя, той застаецца ў Ім, і Ён у тым. І што Ён застаецца ў нас, даведваемся паводле Духа, Якога Ён нам даў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">Улюбёныя! Ня ўсякаму духу верце, але выпрабоўвайце духаў, ці ад Бога яны, бо шмат фальшывых прарокаў прыйшло ў сьвет.</verse>
				<verse number="2">З гэтага вы пазнаеце Духа Божага: усякі дух, які прызнае Ісуса Хрыста, Які прыйшоў у целе, ёсьць ад Бога,</verse>
				<verse number="3">а ўсякі дух, які не прызнае Ісуса Хрыста, Які прыйшоў у целе, ня ёсьць ад Бога, і гэта [дух] антыхрыста, пра якога вы чулі, што ён прыйдзе, і цяпер ёсьць ужо ў сьвеце.</verse>
				<verse number="4">Дзеткі! Вы — ад Бога, і вы перамаглі іх, бо Той, Які ў вас, большы за таго, які ў сьвеце.</verse>
				<verse number="5">Яны — ад сьвету, дзеля гэтага гавораць ад сьвету, і сьвет слухае іх.</verse>
				<verse number="6">Мы — ад Бога. Хто ведае Бога, той слухае нас; хто не ад Бога, той ня слухае нас. З гэтага мы пазнаем духа праўды і духа падману.</verse>
				<verse number="7">Улюбёныя! Будзем любіць адзін аднаго, бо любоў — ад Бога, і кожны, хто любіць, народжаны ад Бога і ведае Бога.</verse>
				<verse number="8">Хто ня любіць, той не пазнаў Бога, бо Бог ёсьць любоў.</verse>
				<verse number="9">У гэтым выявілася любоў Божая да нас, што Бог паслаў у сьвет Сына Свайго Адзінароднага, каб мы жылі праз Яго.</verse>
				<verse number="10">У гэтым любоў, што ня мы палюбілі Бога, але што Ён палюбіў нас і паслаў Сына Свайго як перамольваньне за грахі нашыя.</verse>
				<verse number="11">Улюбёныя! Калі Бог гэтак палюбіў нас, і мы павінны любіць адзін аднаго.</verse>
				<verse number="12">Бога ніхто ніколі ня бачыў. Калі мы любім адзін аднаго, Бог у нас застаецца, і любоў Ягоная дасканалая ў нас.</verse>
				<verse number="13">З гэтага мы пазнаем, што мы застаемся ў Ім, і Ён — у нас, што Ён даў нам ад Духа Свайго.</verse>
				<verse number="14">І мы бачылі і сьведчым, што Айцец паслаў Сына як Збаўцу сьвету.</verse>
				<verse number="15">Хто прызнае, што Ісус ёсьць Сын Божы, у тым застаецца Бог, і ён — у Богу.</verse>
				<verse number="16">І мы пазналі і паверылі ў любоў, якую мае да нас Бог. Бог ёсьць любоў, і хто застаецца ў любові, застаецца ў Богу, і Бог — у ім.</verse>
				<verse number="17">Дзеля гэтага дасканаліцца любоў сярод нас, каб мы мелі адвагу ў дзень суду, бо які Ён, гэткія і мы ў сьвеце гэтым.</verse>
				<verse number="18">Страху няма ў любові, але дасканалая любоў прэч выганяе страх, бо ў страху ёсьць мучэньне; а хто баіцца, той у любові недасканалы.</verse>
				<verse number="19">Мы любім Яго, бо Ён першы палюбіў нас.</verse>
				<verse number="20">Калі хто кажа: «Я люблю Бога», і брата свайго ненавідзіць, той хлус, бо хто ня любіць брата свайго, якога бачыць, як можа любіць Бога, Якога ня бачыць?</verse>
				<verse number="21">І мы маем ад Яго гэткае прыказаньне, каб той, хто любіць Бога, любіў і брата свайго.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">Кожны, хто верыць, што Ісус ёсьць Хрыстос, ад Бога народжаны, і кожны, хто любіць Таго, Які нарадзіў, любіць і Народжанага ад Яго.</verse>
				<verse number="2">З гэтага пазнаем, што любім дзяцей Божых, калі любім Бога і захоўваем прыказаньні Ягоныя.</verse>
				<verse number="3">Бо тое ёсьць любоў Божая, каб мы захоўвалі прыказаньні Ягоныя; і прыказаньні Ягоныя няцяжкія.</verse>
				<verse number="4">Бо кожны, хто народжаны ад Бога, перамагае сьвет; і гэтая перамога, што перамагла сьвет, — вера нашая.</verse>
				<verse number="5">Хто той, які перамагае сьвет, калі ня той, які верыць, што Ісус ёсьць Сын Божы?</verse>
				<verse number="6">Гэты Ісус Хрыстос, Які прыйшоў праз ваду і кроў; не праз ваду толькі, але праз ваду і кроў; і Дух ёсьць Тым, Які сьведчыць, бо Дух ёсьць праўда.</verse>
				<verse number="7">Бо тры сьведчаць у небе: Айцец, Слова і Сьвяты Дух, — і гэтыя тры ёсьць адно.</verse>
				<verse number="8">І тры сьведчаць на зямлі: дух, вада і кроў; і гэтыя тры — пра адно.</verse>
				<verse number="9">Калі мы прыймаем сьведчаньне чалавечае, сьведчаньне Божае большае, бо гэта ёсьць сьведчаньне Божае, якім Ён засьведчыў пра Сына Свайго.</verse>
				<verse number="10">Хто верыць у Сына Божага, мае сьведчаньне ў сабе; хто ня верыць Богу, зрабіў Яго хлусам, бо не паверыў у сьведчаньне, якім Бог засьведчыў пра Сына Свайго.</verse>
				<verse number="11">І гэткае ёсьць сьведчаньне, што Бог даў нам жыцьцё вечнае, і гэтае жыцьцё — у Сыне Ягоным.</verse>
				<verse number="12">Хто мае Сына, мае жыцьцё; хто Сына Божага ня мае, ня мае жыцьця.</verse>
				<verse number="13">Гэтае напісаў я вам, якія вераць у імя Сына Божага, каб вы ведалі, што маеце жыцьцё вечнае, і каб вы верылі ў імя Сына Божага.</verse>
				<verse number="14">І вось адвага, якую мы маем дзеля Яго, што калі нешта просім паводле волі Яго, Ён слухае нас.</verse>
				<verse number="15">І калі мы ведаем, што Ён слухае нас, чаго б мы ні прасілі, ведаем, што маем прошанае, якое прасілі ў Яго.</verse>
				<verse number="16">Калі хто ўбачыў брата свайго, які грашыць грэхам не на сьмерць, няхай просіць [за яго], і [Бог] дасьць жыцьцё таму, які грашыць не на сьмерць. Ёсьць грэх на сьмерць, не кажу, каб адносна такога ён маліўся.</verse>
				<verse number="17">Усякая няправеднасьць ёсьць грэх, але ёсьць грэх не на сьмерць.</verse>
				<verse number="18">Мы ведаем, што кожны, народжаны ад Бога, не грашыць; але народжаны ад Бога захоўвае сябе, і злы не дакранецца яго.</verse>
				<verse number="19">Мы ведаем, што мы — ад Бога, і ўвесь сьвет ляжыць у зьле.</verse>
				<verse number="20">Ведаем жа, што Сын Божы прыйшоў і даў нам разуменьне, каб пазналі Праўдзівага і былі ў Праўдзівым — у Сыне Ягоным Ісусе Хрысьце. Ён ёсьць праўдзівы Бог і жыцьцё вечнае.</verse>
				<verse number="21">Дзеткі! Захоўвайце сябе ад ідалаў. Амэн.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="63">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Староста — выбранай пані і дзецям яе, якіх я люблю ў праўдзе, і ня я адзін, але і ўсе, што пазналі праўду,</verse>
				<verse number="2">дзеля праўды, якая застаецца ў нас і будзе з намі на вякі.</verse>
				<verse number="3">Няхай будзе з вамі ласка, міласэрнасьць, супакой ад Бога Айца і ад Госпада Ісуса Хрыста, Сына Айца, у праўдзе і любові!</verse>
				<verse number="4">Я вельмі ўзрадаваўся, што знайшоў сярод дзяцей тваіх тых, якія ходзяць у праўдзе, як мы атрымалі прыказаньне ад Айца.</verse>
				<verse number="5">І цяпер прашу цябе, пані, не як новае прыказаньне пішучы табе, але тое, якое маем ад пачатку, — каб мы любілі адзін аднаго.</verse>
				<verse number="6">І гэта ёсьць любоў, каб мы хадзілі паводле прыказаньняў Ягоных. Гэта ёсьць прыказаньне, якое вы чулі ад пачатку, каб у ім вы хадзілі.</verse>
				<verse number="7">Бо шмат падманшчыкаў увайшло ў гэты сьвет, якія не прызнаюць Ісуса Хрыста, Які прыйшоў у целе. Гэткі ёсьць падманшчык і антыхрыст.</verse>
				<verse number="8">Глядзіце за сабою, каб нам не згубіць таго, над чым мы працавалі, але каб атрымаць поўную нагароду.</verse>
				<verse number="9">Кожны, хто адступаецца і не застаецца ў навуцы Хрыстовай, ня мае Бога; а хто застаецца ў навуцы Хрыстовай, той мае і Айца, і Сына.</verse>
				<verse number="10">Калі хто прыходзіць да вас і не прыносіць гэтае навукі, таго не прыймайце ў дом і радавацца яму не кажыце,</verse>
				<verse number="11">бо хто кажа радавацца яму, той супольнічае ў злых учынках ягоных.</verse>
				<verse number="12">Шмат маю пісаць да вас, але не хачу на паперы і атрамантам, але спадзяюся прыйсьці да вас і гаварыць вуснамі ў вусны, каб радасьць вашая споўнілася.</verse>
				<verse number="13">Вітаюць цябе дзеці сястры твае выбранае. Амэн.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="64">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Староста — улюбёнаму Гаю, якога я люблю ў праўдзе.</verse>
				<verse number="2">Улюбёны! Малюся, каб ты быў здаровы і пасьпяховы ў-ва ўсім, як пасьпяховая душа твая.</verse>
				<verse number="3">Бо я вельмі ўзрадаваўся, калі прыйшлі браты і засьведчылі пра тваю праўду, як ты ходзіш у праўдзе.</verse>
				<verse number="4">Для мяне няма большай радасьці, як чуць, што дзеці мае ходзяць у праўдзе.</verse>
				<verse number="5">Улюбёны! Ты робіш вернае ў тым, што робіш для братоў і для чужынцаў,</verse>
				<verse number="6">якія засьведчылі перад царквою пра тваю любоў. Ты добра зробіш, правёўшы іх, як належыцца перад Богам,</verse>
				<verse number="7">бо яны дзеля імя Ягонага пайшлі, нічога ня ўзяўшы ад паганаў.</verse>
				<verse number="8">А мы павінны прыймаць гэтакіх, каб стацца супрацоўнікамі праўдзе.</verse>
				<verse number="9">Я пісаў царкве, але Дыятрэф, які любіць у іх быць першым, не прызнае нас.</verse>
				<verse number="10">Дзеля гэтага, калі я прыйду, нагадаю пра ўчынкі ягоныя, якія ён робіць, абмаўляючы нас злымі словамі; і не задавольваючыся гэтым, і сам не прызнае братоў, і тым, якія хочуць, забараняе, і выганяе з царквы.</verse>
				<verse number="11">Улюбёны! Не пераймай ліхое, але добрае. Хто робіць дабро, той ад Бога; а хто робіць ліхое, ня бачыў Бога.</verse>
				<verse number="12">Пра Дэмэтрыя засьведчана ўсімі і самой праўдаю, і мы сьведчым, і вы ведаеце, што сьведчаньне нашае праўдзівае.</verse>
				<verse number="13">Шмат меў я пісаць, але не хачу пісаць табе атрамантам і трысьцінай,</verse>
				<verse number="14">а спадзяюся неўзабаве пабачыць цябе і гаварыць вуснамі ў вусны.</verse>
				<verse number="15">Супакой табе! Вітаюць цябе сябры; прывітай сяброў паіменна.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="65">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Юда, слуга Ісуса Хрыста, брат Якуба, — пакліканым, якія асьвечаныя Богам Айцом і захаваныя Ісусам Хрыстом:</verse>
				<verse number="2">літасьць вам, і супакой, і любоў няхай памножацца!</verse>
				<verse number="3">Улюбёныя! Прыкладаючы ўсякую дбаласьць, каб пісаць вам пра агульнае збаўленьне, я палічыў за патрэбнае напісаць вам напамін — змагацца за веру, аднойчы перададзеную сьвятым.</verse>
				<verse number="4">Бо паўбіваліся некаторыя людзі, здаўна прызначаныя на гэтае асуджэньне, бязбожнікі, якія ласку Бога нашага на распусту абяртаюць і адзінага Валадара, Бога і Госпада нашага Ісуса Хрыста, выракаюцца.</verse>
				<verse number="5">Я хачу нагадаць вам, якія аднойчы гэта даведаліся, што Госпад, вызваліўшы народ з зямлі Эгіпецкае, тых, што не паверылі, пасьля загубіў,</verse>
				<verse number="6">і анёлаў, якія не захавалі свае ўлады, але пакінулі сваё жытло, у вечных путах пад цемраю на суд вялікага дня трымае.</verse>
				<verse number="7">Як Садом і Гамора і вакалічныя гарады, якія падобна да іх жылі ў распусьце і за іншым целам хадзілі, падпаўшы пад кару вечнага агню, пастаўленыя за прыклад, —</verse>
				<verse number="8">гэтаксама будзе і з гэтымі летуценьнікамі, якія апаганьваюць цела, адкідаюць панаваньне і блюзьняць супраць славы.</verse>
				<verse number="9">Міхал арханёл, калі гаварыў з д’яблам, спрачаючыся за цела Майсея, не адважыўся вынесьці блюзьнерскага прысуду, але сказаў: «Няхай забароніць табе Госпад».</verse>
				<verse number="10">А гэтыя блюзьняць супраць таго, чаго ня ведаюць; а што паводле прыроды ведаюць, як бязмоўныя жывёлы, тым сябе зьнішчаюць.</verse>
				<verse number="11">Гора ім, бо яны пайшлі шляхам Каіна, паддаліся падману нагароды Білеама, і ва ўпартасьці загінулі, як Карах.</verse>
				<verse number="12">Яны — небясьпека на вашых вячэрах любові; банкетуючы з вамі, пасуцца бяз страху; гэта хмары бязводныя, якія ветрам носяцца; восеньскія дрэвы, бясплодныя, двойчы памёршыя, з корнем павырываныя;</verse>
				<verse number="13">лютыя хвалі марскія, якія пеняцца сорамам сваім; зоркі, што блукаюць, для якіх змрок цемры навекі захаваны.</verse>
				<verse number="14">Пра іх прарочыў і Энох, сёмы ад Адама, кажучы: «Вось, ідзе Госпад з дзясяткамі тысячаў сьвятых Сваіх,</verse>
				<verse number="15">[каб] учыніць суд над усімі і дакарыць усіх бязбожнікаў іхніх за ўсе ўчынкі бязбожнасьці іх, якімі бязбожнае чынілі, і за ўсе жорсткасьці, што гаварылі на Яго бязбожныя грэшнікі».</verse>
				<verse number="16">Гэта наракальнікі, якія нічым не задавальняюцца, якія ходзяць паводле пажаданьняў сваіх; і вусны іхнія гавораць пыхліва, і яны зважаюць на аблічча дзеля карысьці.</verse>
				<verse number="17">Але вы, улюбёныя, памятайце словы, раней сказаныя апосталамі Госпада нашага Ісуса Хрыста:</verse>
				<verse number="18">яны казалі вам, што ў апошні час зьявяцца лаяльнікі, якія ходзяць паводле сваіх бязбожных пажаданьняў.</verse>
				<verse number="19">Гэта тыя, якія адлучаюць сябе ад іншых, душэўныя, але ня маюць духа.</verse>
				<verse number="20">А вы, улюбёныя, будуючы сябе найсьвяцейшай верай вашаю, молячыся ў Духу Сьвятым,</verse>
				<verse number="21">захоўвайце сябе ў любові Божай, чакаючы ласкі ад Госпада нашага Ісуса Хрыста ў жыцьцё вечнае.</verse>
				<verse number="22">І над аднымі літуйцеся з развагаю,</verse>
				<verse number="23">а другіх ратуйце, выхопліваючы з агню, дакарайце са страхам, ненавідзячы нават вопратку, целам апаганеную.</verse>
				<verse number="24">А Таму, Які можа захаваць вас ад упадку і паставіць перад славаю Сваёю беззаганнымі і ў радасьці,</verse>
				<verse number="25">адзінаму мудраму Богу, Збаўцу нашаму, праз Ісуса Хрыста, Госпада нашага, слава і веліч, сіла і ўлада цяпер і на ўсе вякі. Амэн.</verse>
			</chapter>
		</book>
		<book number="66">
			<chapter number="1">
				<verse number="1">Адкрыцьцё Ісуса Хрыста, якое даў Яму Бог, каб паказаў слугам Сваім, што мусіць стацца неўзабаве. І Ён даў знак, паслаўшы [яго] праз анёла Свайго слузе Свайму Яну,</verse>
				<verse number="2">які засьведчыў слова Божае, і сьведчаньне Ісуса Хрыста, і ўсё, што бачыў.</verse>
				<verse number="3">Шчасьлівы той, хто чытае і хто слухае словы прароцтва і захоўвае тое, што напісана ў ім: бо час блізкі.</verse>
				<verse number="4">Ян — да сямі цэркваў, што ў Азіі: ласка вам і супакой ад Таго, Які ёсьць, і Які быў, і Які прыходзіць, і ад сямі духаў, якія перад пасадам Ягоным,</verse>
				<verse number="5">і ад Ісуса Хрыста, сьведкі вернага, Першароднага з мёртвых і Начальніка валадароў зямных. Яму, Які палюбіў нас і ў крыві Сваёй абмыў нас ад грахоў нашых,</verse>
				<verse number="6">і зрабіў нас валадарамі і сьвятарамі Богу і Айцу Свайму, слава і ўлада на вякі вякоў. Амэн.</verse>
				<verse number="7">Вось, Ён прыходзіць з аблокамі, і ўгледзіць Яго кожнае вока і тыя, якія прабілі Яго, і заплачуць перад Ім усе плямёны зямлі. Так, амэн.</verse>
				<verse number="8">«Я ёсьць Альфа і Амэга, Пачатак і Канец, — кажа Госпад, — Які ёсьць, і Які быў, і Які прыходзіць, Усеўладны».</verse>
				<verse number="9">Я, Ян, брат ваш і ўдзельнік у прыгнёце, і ў Валадарстве, і ў цярплівасьці Ісуса Хрыста, быў на востраве, называным Патмас, за слова Божае і за сьведчаньне Ісуса Хрыста.</verse>
				<verse number="10">Я быў у духу ў дзень Госпадаў і пачуў за сабою вялікі голас, як трубы,</verse>
				<verse number="11">які казаў: «Я ёсьць Альфа і Амэга, Першы і Апошні; і што бачыш, напішы ў кнігу і пашлі цэрквам, што ў Азіі: у Эфэс, і ў Сьмірну, і ў Пэргам, і ў Тыятыру, і ў Сарды, і ў Філядэльфію, і ў Ляадыкею».</verse>
				<verse number="12">І я павярнуўся, каб пабачыць той голас, што гаварыў са мною, і, павярнуўшыся, убачыў сем залатых сьвечнікаў,</verse>
				<verse number="13">і сярод сямі сьвечнікаў — Падобнага да Сына Чалавечага, Які апрануты ў доўгую шату і падперазаны праз грудзі залатым паясом.</verse>
				<verse number="14">А галава Ягоная і валасы белыя, як белая воўна, як сьнег; і вочы Ягоныя — як полымя агню,</verse>
				<verse number="15">і ногі Ягоныя падобныя да сьпіжу, як у печы распаленыя; і голас Ягоны — як гук водаў многіх;</verse>
				<verse number="16">І меў Ён у правай руцэ Сваёй сем зорак, і з вуснаў Ягоных выходзіў меч двусечны востры; і твар Ягоны — як сонца, якое сьвеціць у сіле сваёй.</verse>
				<verse number="17">І калі я ўбачыў Яго, я ўпаў ля ног Ягоных як мёртвы, і Ён паклаў на мяне правую руку Сваю, кажучы мне: «Ня бойся. Я ёсьць Першы і Апошні,</verse>
				<verse number="18">і Жывы, і Я быў мёртвы, і вось, жыву на вякі вякоў, амэн. І Я маю ключы пекла і сьмерці.</verse>
				<verse number="19">Напішы, што ты бачыў, і што ёсьць, і што мае стацца пасьля гэтага.</verse>
				<verse number="20">Тайна сямі зорак, якія ты бачыў у правіцы Маёй, і сямі сьвечнікаў залатых: сем зорак — гэта анёлы сямі цэркваў, а сем сьвечнікаў, якія ты бачыў, — гэта сем цэркваў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="2">
				<verse number="1">Анёлу Эфэскае царквы напішы: “Гэта кажа Той, Які трымае сем зорак у правіцы Сваёй і Які ходзіць сярод сямі залатых сьвечнікаў:</verse>
				<verse number="2">‘Ведаю справы твае, і працу тваю, і цярплівасьць тваю, і што ня можаш пераносіць ліхіх, і дасьведчыў тых, якія называюць сябе апосталамі і ня ёсьць [імі], і знайшоў, што яны хлусы,</verse>
				<verse number="3">і ты перанёс, і маеш цярплівасьць, і дзеля імя Майго працаваў і не зьнямогся.</verse>
				<verse number="4">Але маю супраць цябе, што ты пакінуў першую любоў тваю.</verse>
				<verse number="5">Дык памятай, адкуль выпаў, і навярніся, і рабі першыя справы твае; а калі не, хутка прыйду да цябе і зрушу сьвечнік твой з месца ягонага, калі не навернешся.</verse>
				<verse number="6">Але тое ты маеш, што ненавідзіш справы Мікалаітаў, якія і Я ненавіджу’.</verse>
				<verse number="7">Хто мае вуха, няхай слухае, што Дух кажа цэрквам. Таму, хто пераможа, Я дам есьці ад дрэва жыцьця, што пасярод раю Божага”.</verse>
				<verse number="8">І анёлу Сьмірнскае царквы напішы: “Гэта кажа Першы і Апошні, Які быў мёртвы і ажыў:</verse>
				<verse number="9">‘Ведаю справы твае, і прыгнёт, і ўбоства, хоць ты багаты, і блюзьнерствы ад тых, якія называюць сябе Юдэямі і ня ёсьць, але ёсьць сынагога шатана.</verse>
				<verse number="10">Не палохайся нічога, што маеш выцярпець. Вось, д’ябал мае кідаць [некаторых] з вас у вязьніцу, каб спакусіць вас; і будзеце мець прыгнёт дзесяць дзён. Будзь верны да сьмерці, і Я дам табе вянок жыцьця’.</verse>
				<verse number="11">Хто мае вуха, няхай слухае, што Дух кажа цэрквам. Той, хто пераможа, не дазнае крыўды ад сьмерці другое”.</verse>
				<verse number="12">І анёлу царквы, што ў Пэргаме, напішы: “Гэта кажа Той, Які мае меч двусечны востры:</verse>
				<verse number="13">‘Ведаю справы твае, і што жывеш там, дзе пасад шатана, і трымаеш імя Маё, і не адрокся веры Маёй у тыя дні, калі забіты быў у вас, дзе пасяліўся шатан, Антыпа, Мой верны сьведка.</verse>
				<verse number="14">Але маю супраць цябе крыху, бо маеш там тых, якія трымаюцца навукі Білеама, які навучыў Балака кінуць згаршэньне перад сынамі Ізраіля, каб яны елі ахвяры ідалам і жылі распусна.</verse>
				<verse number="15">Таксама маеш і ты тых, якія трымаюцца навукі Мікалаітаў, якую Я ненавіджу.</verse>
				<verse number="16">Навярніся, а калі не, хутка прыйду да цябе і буду ваяваць з імі мячом вуснаў Маіх’.</verse>
				<verse number="17">Хто мае вуха, няхай слухае, што Дух кажа цэрквам. Таму, хто пераможа, Я дам есьці ад манны схаванае і дам яму каменьчык белы, і на каменьчыку імя новае напісанае, якога ніхто ня ведае, толькі той, хто атрымаў”.</verse>
				<verse number="18">І анёлу царквы, што ў Тыятыры, напішы: “Гэта кажа Сын Божы, Які мае вочы Свае, як полымя агню, і ногі Свае, падобныя да сьпіжу:</verse>
				<verse number="19">‘Ведаю справы твае і любоў, і служэньне, і веру, і цярплівасьць тваю, і ўчынкі твае, і што апошнія большыя, чым першыя.</verse>
				<verse number="20">Але маю супраць цябе крыху, бо ты дазваляеш жанчыне Езабэлі, якая называе сябе прарочыцай, вучыць і падманваць слугаў Маіх, [каб яны] жылі распусна і елі ахвяры ідалам.</verse>
				<verse number="21">І Я даў ёй час, каб навярнулася ад распусты сваёй, і яна не навярнулася.</verse>
				<verse number="22">Вось, Я кідаю на ложак яе і тых, якія чужаложаць з ёю, — у вялікі прыгнёт, калі не навернуцца ад справаў сваіх,</verse>
				<verse number="23">і дзяцей ейных сьмерцю заб’ю, і даведаюцца ўсе цэрквы, што Я — Той, Які дасьледуе ныркі і сэрца, і Я дам вам кожнаму паводле справаў вашых.</verse>
				<verse number="24">Вам жа кажу і рэшце, што ў Тыятыры, усім, якія ня маюць гэтае навукі і якія не даведаліся так званых глыбіняў шатана: “Ня ўскіну на вас іншага цяжару.</verse>
				<verse number="25">Толькі тое, што маеце, трымайце, пакуль не прыйду”.</verse>
				<verse number="26">І таму, хто пераможа і захавае справы Мае да канца, Я дам уладу над паганамі,</verse>
				<verse number="27">і ён будзе пасьвіць іх кіем жалезным, як начыньне глінянае, яны будуць скрышаныя, як і Я атрымаў ад Айца Майго,</verse>
				<verse number="28">і дам яму зорку ранішнюю’.</verse>
				<verse number="29">Хто мае вуха, няхай слухае, што Дух кажа цэрквам”.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="3">
				<verse number="1">І анёлу царквы, што ў Сардах, напішы: “Гэта кажа Той, Які мае сем духаў Божых і сем зорак: ‘Ведаю справы твае, што ты маеш імя, што жывеш, ды ёсьць мёртвы.</verse>
				<verse number="2">Чувай і ўмацоўвай іншых, якія маюць паміраць, бо не знайшоў Я, каб справы твае былі споўненыя перад Богам.</verse>
				<verse number="3">Дык памятай, што ты атрымаў і пачуў, і захоўвай, і навярніся. А калі ня будзеш чуваць, Я прыйду да цябе, як злодзей, і ты ня будзеш ведаць, у якую гадзіну прыйду да цябе.</verse>
				<verse number="4">Ты маеш у Сардах некалькі імёнаў, якія не апаганілі адзеньня свайго, і яны будуць хадзіць са Мною ў белым, бо яны дастойныя.</verse>
				<verse number="5">Той, хто пераможа, будзе апрануты ў белыя шаты; і Я ня вытру імя ягонага з кнігі жыцьця, і вызнаю імя ягонае перад Айцом Маім і перад анёламі Ягонымі’.</verse>
				<verse number="6">Хто мае вуха, няхай слухае, што Дух кажа цэрквам”.</verse>
				<verse number="7">І анёлу царквы, што ў Філядэльфіі, напішы: “Гэта кажа Сьвяты, Праўдзівы, Які мае ключ Давідавы, Які адчыняе, і ніхто не замкне, і замыкае, і ніхто не адчыніць:</verse>
				<verse number="8">‘Ведаю справы твае. Вось, Я даў перад табою дзьверы адчыненыя, і ніхто ня можа замкнуць іх, бо ты маеш малую сілу, і захаваў слова Маё, і не адрокся ад імя Майго.</verse>
				<verse number="9">Вось, Я даю, што з сынагогі шатана, з тых, якія называюць сябе Юдэямі, ды ня ёсьць, але хлусяць, вось, Я зраблю, каб яны прыйшлі, і пакланіліся перад нагамі тваімі, і даведаліся, што Я палюбіў цябе.</verse>
				<verse number="10">А што ты захаваў слова цярплівасьці Маёй, і Я захаваю цябе ад гадзіны спакусы, якая мае прыйсьці на ўвесь сусьвет, каб спакусіць жыхароў зямлі.</verse>
				<verse number="11">Вось, Я прыходжу хутка. Трымай, што маеш, каб ніхто не забраў вянка твайго.</verse>
				<verse number="12">Таго, хто пераможа, Я зраблю слупом у бажніцы Бога Майго, і ён ужо ня выйдзе вонкі; і напішу на ім імя Бога Майго і імя горада Бога Майго, новага Ерусаліму, які зыходзіць з неба ад Бога Майго, і імя Маё новае’.</verse>
				<verse number="13">Хто мае вуха, няхай слухае, што Дух кажа цэрквам”.</verse>
				<verse number="14">І анёлу Ляадыкейскае царквы напішы: “Гэта кажа Амэн, Сьведка верны і праўдзівы, Пачатак стварэньня Божага:</verse>
				<verse number="15">‘Ведаю справы твае, што ты ані халодны, ані гарачы; о, каб ты быў халодны або гарачы!</verse>
				<verse number="16">Дык дзеля таго, што ты цёплы, а не халодны і не гарачы, Я маю выплюнуць цябе з вуснаў Маіх.</verse>
				<verse number="17">Бо ты кажаш: “Я багаты і ўзбагаціўся, і ня маю аніякае патрэбы”, і ня ведаеш, што ты — гаротны, і жалю годны, і ўбогі, і сьляпы, і голы.</verse>
				<verse number="18">Раю табе купіць у Мяне золата, ачышчанае ў вагні, каб ты ўзбагаціўся, і белыя шаты, каб апрануўся, і каб ня выявіўся сорам галізны тваёй; і мазьзю вочнаю памаж вочы твае, каб ты бачыў.</verse>
				<verse number="19">Я тых, каго люблю, дакараю і караю. Дык будзь руплівы і навярніся.</verse>
				<verse number="20">Вось, стаю пры дзьвярах і стукаюся; калі хто пачуе голас Мой і адчыніць дзьверы, Я ўвайду да яго і буду вячэраць з ім, і ён — са Мною.</verse>
				<verse number="21">Таму, хто пераможа, Я дам сесьці са Мною на пасадзе Маім, як і Я перамог і сеў з Айцом Маім на пасадзе Ягоным’.</verse>
				<verse number="22">Хто мае вуха, няхай слухае, што Дух кажа цэрквам”».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="4">
				<verse number="1">Пасьля гэтага ўбачыў я, і вось, дзьверы адчыненыя ў небе, і першы голас, які я чуў, як трубы, які гаварыў са мною, сказаў: «Узыйдзі сюды, і Я пакажу табе, што мусіць стацца пасьля гэтага».</verse>
				<verse number="2">І я адразу стаўся ў духу, і вось, пасад стаяў у небе, і на пасадзе — Той, Які сядзеў.</verse>
				<verse number="3">І Той, Які сядзеў, падобны быў з выгляду да каменя ясьпісовага і сардыновага, і вясёлка вакол пасаду, з выгляду падобная да шмарагду.</verse>
				<verse number="4">І вакол пасаду — дваццаць чатыры пасады, і на пасадах я ўбачыў дваццаць чатыры старосты, якія сядзелі, апранутыя ў белыя шаты, і на галовах яны мелі залатыя вянкі.</verse>
				<verse number="5">І з пасаду выходзяць маланкі, і грымоты, і галасы; і сем лямпаў агністых гараць перад пасадам, якія ёсьць сем духаў Божых.</verse>
				<verse number="6">І перад пасадам — мора шкляное, падобнае да крышталю, і па сярэдзіне пасаду і вакол пасаду — чатыры жывёлы, поўныя вачэй спераду і ззаду.</verse>
				<verse number="7">І першая жывёла падобная да ільва, і другая жывёла падобная да цяляці, і трэцяя жывёла мела аблічча, як чалавек, і чацьвёртая жывёла падобная да арла, які ляціць.</verse>
				<verse number="8">І чатыры жывёлы, кожная па сабе, мелі па шэсьць крылаў наўкола, і ўсярэдзіне поўныя вачэй; і ня маюць яны супачынку ўдзень і ўначы, кажучы: «Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты Госпад Бог Усеўладны, Які быў, і Які ёсьць, і Які прыходзіць».</verse>
				<verse number="9">І калі жывёлы аддаюць славу, і пашану, і падзяку Таму, Які сядзіць на пасадзе, Які жыве на вякі вякоў,</verse>
				<verse number="10">падаюць дваццаць чатыры старосты перад Тым, Які сядзіць на пасадзе, і пакланяюцца Таму, Які жыве на вякі вякоў, і кідаюць свае вянкі перад пасадам, кажучы:</verse>
				<verse number="11">«Госпадзе, Ты годны атрымаць славу, і пашану, і моц, бо Ты стварыў усё, і воляй Тваёю яно ёсьць і створана».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="5">
				<verse number="1">І ўбачыў я ў правіцы Таго, Які сядзеў на пасадзе, кнігу, запісаную ўнутры і зьверху, запячатаную сямю пячаткамі.</verse>
				<verse number="2">І ўбачыў я дужага анёла, які абвяшчаў голасам вялікім: «Хто годны разгарнуць кнігу і зьняць пячаткі яе?»</verse>
				<verse number="3">І ніхто ня мог ані ў небе, ані на зямлі, ані пад зямлёй разгарнуць кнігу і паглядзець у яе.</verse>
				<verse number="4">І я шмат плакаў, што не знайшлося нікога, годнага разгарнуць і прачытаць кнігу ці паглядзець у яе.</verse>
				<verse number="5">І адзін са старостаў кажа мне: «Ня плач! Вось, Леў, Які з калена Юды, корань Давіда, перамог, каб разгарнуць кнігу і зьняць сем пячатак яе».</verse>
				<verse number="6">І я ўбачыў, і вось, пасярод пасаду і чатырох жывёлаў, і пасярод старостаў Ягня стаіць, быццам забітае, Які мае сем рагоў і сем вачэй, што ёсьць сем духаў Божых, якія пасланыя на ўсю зямлю.</verse>
				<verse number="7">І Ён прыйшоў і ўзяў кнігу з правіцы Таго, Які сядзеў на пасадзе.</verse>
				<verse number="8">І калі ўзяў Ён кнігу, чатыры жывёлы і дваццаць чатыры старосты ўпалі прад Ягнём, маючы кожны гусьлі і чары залатыя, поўныя фіміяму, які ёсьць малітвы сьвятых,</verse>
				<verse number="9">і сьпяваюць новы сьпеў, кажучы: «Ты годны ўзяць кнігу і адчыніць пячаткі яе, бо Ты быў забіты, і Ты Крывёю Сваёю адкупіў нас Богу з кожнага калена, і мовы, і племяні, і народу,</verse>
				<verse number="10">і зрабіў нас валадарамі і сьвятарамі Богу нашаму; і мы будзем валадарыць на зямлі».</verse>
				<verse number="11">І я ўбачыў і пачуў голас мноства анёлаў вакол пасаду, і жывёлаў, і старостаў; і лік іхні быў дзясяткі тысячаў дзясяткаў тысячаў і тысячы тысячаў,</verse>
				<verse number="12">якія гаварылі голасам вялікім: «Годны Ягня забіты ўзяць моц, і багацьце, і мудрасьць, і магутнасьць, і пашану, і славу, і дабраслаўленьне».</verse>
				<verse number="13">І ўсякае стварэньне, што ў небе, і на зямлі, і пад зямлёй, і ў моры, і ўсё, што ў іх, я чуў, як казала: «Таму, Які сядзіць на пасадзе, і Ягняці — дабраслаўленьне, і пашана, і слава, і ўлада на вякі вякоў».</verse>
				<verse number="14">І чатыры жывёлы казалі: «Амэн». І дваццаць чатыры старосты ўпалі і пакланіліся Таму, Які жыве на вякі вякоў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="6">
				<verse number="1">І ўбачыў я, што Ягня адчыніў адну з пячатак, і я пачуў адну з чатырох жывёлаў, якая казала быццам голасам грымотным: «Прыйдзі і глядзі».</verse>
				<verse number="2">І я ўбачыў, і вось, конь белы, і вершнік на ім, які мае лук; і дадзены яму вянок, і ён выйшаў, перамагаючы, і каб перамагчы.</verse>
				<verse number="3">І калі Ён адчыніў другую пячатку, я пачуў другую жывёлу, якая казала: «Прыйдзі і глядзі».</verse>
				<verse number="4">І выйшаў іншы конь, чырвоны, і вершніку на ім дадзена забраць супакой з зямлі, і каб адны адных забівалі; і дадзены яму меч вялікі.</verse>
				<verse number="5">І калі Ён адчыніў трэцюю пячатку, я пачуў трэцюю жывёлу, якая казала: «Прыйдзі і глядзі». І я ўбачыў, і вось, конь чорны, і вершнік на ім, які меў шалі ў руцэ сваёй.</verse>
				<verse number="6">І пачуў я голас пасярод чатырох жывёлаў, які казаў: «Хінікс пшаніцы за дынар, і тры хініксы ячменю за дынар; і алівы і віна не марнуй».</verse>
				<verse number="7">І калі Ён адчыніў чацьвёртую пячатку, я пачуў голас чацьвёртае жывёлы, які казаў: «Прыйдзі і глядзі».</verse>
				<verse number="8">І я ўбачыў, і вось, конь бляды, і вершнік на ім, імя якому — Сьмерць, і пекла ідзе за ім; і дадзена ім улада забіваць на чацьвёртай частцы зямлі мячом, і голадам, і сьмерцю, і зьвярамі зямнымі.</verse>
				<verse number="9">І калі Ён адчыніў пятую пячатку, я ўбачыў пад ахвярнікам душы забітых за Слова Божае і за сьведчаньне, якое яны мелі.</verse>
				<verse number="10">І закрычалі яны голасам вялікім, кажучы: «Дакуль, Уладару Сьвяты і Праўдзівы, ня судзіш і ня помсьціш за кроў нашу жыхарам зямлі?»</verse>
				<verse number="11">І былі дадзены кожнаму вопраткі белыя, і сказалі ім, каб супакоіліся яшчэ крыху часу, пакуль не дапоўняць [лік] таварышы іхнія і браты іхнія, што маюць быць забітыя, як і яны.</verse>
				<verse number="12">І ўбачыў я, калі Ён адчыніў шостую пячатку, і вось, стаўся вялікі землятрус, і сонца сталася чорным, як мех валасяны, і месяц стаўся, як кроў,</verse>
				<verse number="13">і зоркі нябесныя ўпалі на зямлю, як дрэва фігавае, устрасанае вялікім ветрам, скідае недасьпелыя фігі свае,</verse>
				<verse number="14">і неба зьнікла, як скручваецца кніга, і кожная гара і востраў былі зрушаны з месцаў сваіх.</verse>
				<verse number="15">І валадары зямныя, і магнаты, і багатыры, і тысячнікі, і магутныя, і кожны слуга, і кожны свабодны схаваліся ў пячорах і ў горных скалах,</verse>
				<verse number="16">і кажуць горам і скалам: «Упадзіце на нас і схавайце нас ад аблічча Таго, Які сядзіць на пасадзе, і ад гневу Ягняці,</verse>
				<verse number="17">бо прыйшоў вялікі дзень гневу Ягонага, і хто зможа ўстаяць?»</verse>
			</chapter>
			<chapter number="7">
				<verse number="1">І пасьля гэтага я ўбачыў чатырох анёлаў, якія стаялі на чатырох кутах зямлі і трымалі чатыры вятры зямлі, каб ня дзьмуў вецер ані на зямлю, ані на мора, ані на якое дрэва.</verse>
				<verse number="2">І ўбачыў я іншага анёла, які ўзыходзіў ад усходу сонца, які меў пячатку Бога Жывога. І закрычаў ён вялікім голасам да чатырох анёлаў, якім дадзена чыніць шкоду зямлі і мору, кажучы:</verse>
				<verse number="3">«Не чыніце шкоды ані зямлі, ані мору, ані дрэвам, пакуль не паставім пячаткі на слугаў Бога нашага на ілбах іхніх».</verse>
				<verse number="4">І пачуў я лічбу папячатаных — сто сорак чатыры тысячы папячатаных з усякага калена сыноў Ізраіля.</verse>
				<verse number="5">З калена Юды — дванаццаць тысячаў папячатаных; з калена Рубэна — дванаццаць тысячаў папячатаных; з калена Гада — дванаццаць тысячаў папячатаных;</verse>
				<verse number="6">з калена Асэра — дванаццаць тысячаў папячатаных; з калена Нэфталі — дванаццаць тысячаў папячатаных; з калена Манасы — дванаццаць тысячаў папячатаных;</verse>
				<verse number="7">з калена Сымона — дванаццаць тысячаў папячатаных; з калена Левія — дванаццаць тысячаў папячатаных; з калена Ісахара — дванаццаць тысячаў папячатаных;</verse>
				<verse number="8">з калена Забулёна — дванаццаць тысячаў папячатаных; з калена Язэпа — дванаццаць тысячаў папячатаных; з калена Бэн’яміна — дванаццаць тясячаў папячатаных.</verse>
				<verse number="9">Пасьля гэтага ўбачыў я, і вось, вялізарны натоўп, палічыць якога ніхто ня мог, з усякага народу, і калена, і племяні, і мовы стаіць перад пасадам і перад Ягнём, апранутыя ў белыя вопраткі, і пальмы ў руках іхніх,</verse>
				<verse number="10">і ўсклікаюць яны вялікім голасам, кажучы: «Збаўленьне Богу нашаму, Які сядзіць на пасадзе, і Ягняці!»</verse>
				<verse number="11">І ўсе анёлы стаялі вакол пасаду, і старостаў, і чатырох жывёлаў, і ўпалі яны перад пасадам на абліччы свае, і пакланіліся Богу,</verse>
				<verse number="12">кажучы: «Амэн! Дабраслаўленьне, і слава, і мудрасьць, і падзяка, і пашана, і моц, і магутнасьць Богу нашаму на вякі вякоў! Амэн!»</verse>
				<verse number="13">І адказаў адзін са старостаў, кажучы да мяне: «Гэтыя, апранутыя ў белыя вопраткі, хто яны і адкуль прыйшлі?»</verse>
				<verse number="14">І я сказаў яму: «Пане, ты ведаеш». І ён сказаў мне: «Гэта тыя, якія прыйшлі з вялікага прыгнёту. І яны памылі вопраткі свае і выбелілі вопраткі свае ў крыві Ягняці.</verse>
				<verse number="15">Дзеля гэтага яны перад пасадам Бога і служаць Яму ўдзень і ўначы ў бажніцы Ягонай; і Той, Які сядзіць на пасадзе, паселіцца ў іх,</verse>
				<verse number="16">і ня будуць яны хацець есьці, і ня будуць смагнуць, і ня будзе пячы іх сонца і аніякая сьпёка,</verse>
				<verse number="17">бо Ягня, Які пасярод пасаду, будзе пасьвіць іх і вадзіць іх да жывых крыніцаў водаў, і выцярэ Бог усякую сьлязіну з вачэй іхніх».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="8">
				<verse number="1">І калі Ён адчыніў сёмую пячатку, сталася ціша ў небе недзе на паўгадзіны.</verse>
				<verse number="2">І ўбачыў я сем анёлаў, якія стаялі перад Богам, і былі дадзены ім сем трубаў.</verse>
				<verse number="3">І прыйшоў іншы анёл, і стаў перад ахвярнікам, маючы кадзільню залатую; і далі яму шмат фіміяму, каб паклаў з малітвамі ўсіх сьвятых на залаты ахвярнік, што перад пасадам.</verse>
				<verse number="4">І ўзыйшоў дым фіміяму з малітвамі сьвятых з рукі анёла перад Богам.</verse>
				<verse number="5">І ўзяў анёл кадзільню, і напоўніў яе агнём з ахвярніку, і кінуў на зямлю; і сталіся галасы, і грымоты, і маланкі, і землятрус.</verse>
				<verse number="6">І сем анёлаў, якія мелі сем трубаў, падрыхтаваліся, каб трубіць.</verse>
				<verse number="7">І першы анёл затрубіў, і стаўся град і агонь, зьмяшаныя з крывёю, і былі кінутыя на зямлю; і трэцяя частка дрэваў згарэла, і ўся трава зялёная згарэла.</verse>
				<verse number="8">І другі анёл затрубіў, і быццам гара вялікая, якая агнём палае, была кінутая ў мора; і трэцяя частка мора сталася крывёю,</verse>
				<verse number="9">і памерла трэцяя частка стварэньняў у моры, якія маюць душу, і трэцяя частка караблёў была зьнішчаная.</verse>
				<verse number="10">І трэці анёл затрубіў, і ўпала з неба вялікая зорка, якая гарыць, як паходня, і ўпала на трэцюю частку рэкаў і на крыніцы водаў,</verse>
				<verse number="11">і імя зоркі называецца Палын; і трэцяя частка [водаў] сталася палынам, і шмат людзей памерла ад тых водаў, бо яны сталі горкімі.</verse>
				<verse number="12">І чацьвёрты анёл затрубіў, і былі пашкоджаная трэцяя частка сонца і трэцяя частка месяца і трэцяя частка зорак, каб трэцяя частка іх зацьмілася, і каб дзень не сьвяціў трэцюю частку сваю, і падобна ноч.</verse>
				<verse number="13">І ўбачыў я, і пачуў, як адзін анёл ляцеў пасярод неба і казаў вялікім голасам: «Гора, гора, гора жыхарам зямлі ад рэшты трубных галасоў трох анёлаў, якія маюць трубіць!»</verse>
			</chapter>
			<chapter number="9">
				<verse number="1">І пяты анёл затрубіў, і ўбачыў я зорку, якая ўпала з неба на зямлю, і дадзены быў ёй ключ ад калодзежа бездані,</verse>
				<verse number="2">і адчыніла яна калодзеж бездані, і ўзьняўся з калодзежа дым, як дым з вялікае печы; і зацьмілася сонца і паветра ад дыму з калодзежа.</verse>
				<verse number="3">І з дыму выйшла на зямлю саранча, і дадзена ёй улада, як маюць уладу скарпіёны зямныя,</verse>
				<verse number="4">і сказана ёй, каб не рабіла шкоды ані траве зямной, ані ўсякай зеляніне, ані ўсякаму дрэву, а толькі адным людзям, якія ня маюць пячаткі Божае на ілбах сваіх;</verse>
				<verse number="5">і дадзена ёй, каб не забівала іх, але каб мучыліся пяць месяцаў, і мучэньне ад яе, як мучэньне ад скарпіёна, калі ўджаліць чалавека.</verse>
				<verse number="6">І ў тыя дні людзі будуць шукаць сьмерці і ня знойдуць яе, і будуць жадаць памерці, і сьмерць будзе ўцякаць ад іх.</verse>
				<verse number="7">І выгляд саранчы падобны да коней, якія падрыхтаваныя на бітву, і на галовах у яе быццам вянкі, падобныя да золата; і абліччы ў яе быццам абліччы чалавечыя,</verse>
				<verse number="8">і яна мела валасы, як валасы жаночыя, і зубы ў яе былі як у ільвоў.</verse>
				<verse number="9">І мела яна панцыры, быццам панцыры жалезныя, і гук крылаў ейных быццам гук мноства калясьніцаў, [запрэжаных] коньмі, якія бягуць на бітву,</verse>
				<verse number="10">і мае хвасты, падобныя да скарпіёнавых, і ў хвастах у яе джала было, і ўлада яе — рабіць шкоду людзям пяць месяцаў,</verse>
				<verse number="11">і мае над сабою за валадара анёла бездані, імя якога па-гебрайску — Абаддон, а па-грэцку мае імя Апаліён.</verse>
				<verse number="12">Адно гора прайшло; вось, прыходзяць яшчэ два горы за ім.</verse>
				<verse number="13">І шосты анёл затрубіў, і я пачуў адзін голас з чатырох рагоў залатога ахвярніку, што перад Богам,</verse>
				<verse number="14">які казаў да шостага анёла, што меў трубу: «Разьвяжы чатырох анёлаў, якія зьвязаныя над вялікай ракой Эўфрат».</verse>
				<verse number="15">І былі разьвязаныя чатыры анёлы, якія былі падрыхтаваныя на гадзіну, і дзень, і месяц, і год, каб забіць трэцюю частку людзей.</verse>
				<verse number="16">І лічба коннага войска — два дзясяткі тысячаў дзясятка тысячаў; і я пачуў лічбу іх.</verse>
				<verse number="17">І гэтак я ўбачыў коней у відзежы, і вершнікаў на іх, якія мелі панцыры агністыя і гіяцынтавыя, і серкавыя; і галовы ў коней, як галовы ў ільвоў, і з храпаў іхніх выходзіць агонь, і дым, і серка.</verse>
				<verse number="18">Трыма гэтымі была забіта трэцяя частка людзей: агнём, і дымам, і серкаю, што выходзілі з храпаў іхніх.</verse>
				<verse number="19">Бо ўлада іхняя — у храпах іхніх, а хвасты іхнія падобныя да зьмеяў, маюць галовы і імі робяць шкоду.</verse>
				<verse number="20">І рэшта людзей, што не была забітая плягамі гэтымі, не навярнулася ад справаў рук сваіх, каб не пакланяцца дэманам і ідалам залатым, і срэбным, і мядзяным, і каменным, і драўляным, якія ані бачыць ня могуць, ані чуць, ані хадзіць;</verse>
				<verse number="21">і не навярнуліся ад забойстваў сваіх, і ад чараўніцтва свайго, і ад распусты сваёй, і ад крадзяжоў сваіх.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="10">
				<verse number="1">І ўбачыў я іншага дужага анёла, які зыходзіў з неба, які быў апрануты ў воблака, і вясёлка над галавою яго, і аблічча ягонае — як сонца, і ногі ягоныя — як слупы агністыя,</verse>
				<verse number="2">і меў ён у руцэ сваёй кніжку адкрытую, і паставіў ён правую нагу сваю на мора, а левую — на зямлю,</verse>
				<verse number="3">і закрычаў голасам вялікім, як леў рыкае; і калі закрычаў ён, прагаварылі сем грымотаў галасамі сваімі.</verse>
				<verse number="4">І калі прагаварылі сем грымотаў галасамі сваімі, я меўся пісаць, і пачуў я голас з неба, які казаў мне: «Запячатай тое, што прагаварылі сем грымотаў, і не пішы гэтага».</verse>
				<verse number="5">І анёл, якога я бачыў, як ён стаяў на моры і на зямлі, узьняў руку сваю да неба</verse>
				<verse number="6">і пакляўся Тым, Які жыве на вякі вякоў, Які стварыў неба, і што ў ім, і зямлю, і што на ёй, і мора, і што ў ім, што часу ўжо ня будзе,</verse>
				<verse number="7">але ў дні голасу сёмага анёла, калі той мае трубіць, зьдзейсьніцца таямніца Божая, як Ён дабравесьціў слугам Сваім прарокам.</verse>
				<verse number="8">І голас, які я чуў з неба, ізноў прагаварыў да мяне і сказаў: «Ідзі, вазьмі кніжку разгорнутую ў руцэ анёла, які стаіць на моры і на зямлі».</verse>
				<verse number="9">І я падыйшоў да анёла, кажучы яму: «Дай мне кніжку». І ён кажа мне: «Вазьмі і зьеш яе; і яна стане горкаю ў тваім жываце, але ў вуснах тваіх будзе салодкая, як мёд».</verse>
				<verse number="10">І я ўзяў кніжку з рукі анёла, і зьеў яе, і яна была ў вуснах маіх салодкая, як мёд, і калі я зьеў яе, стаў горкім жывот мой.</verse>
				<verse number="11">І ён кажа мне: «Ты мусіш ізноў прарочыць пра плямёны, і народы, і мовы, і валадароў многіх».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="11">
				<verse number="1">І дадзена мне трысьціна, падобная да кія; і анёл, які стаяў, сказаў: «Паўстань і памерай бажніцу Божую, і ахвярнік, і тых, якія пакланяюцца ў ім,</verse>
				<verse number="2">а падворак, які перад бажніцаю, кінь прэч і ня мерай яго, бо ён дадзены паганам, і горад сьвяты яны будуць таптаць сорак два месяцы.</verse>
				<verse number="3">І Я дам двум сьведкам Маім, і яны будуць прарочыць тысяча дзьвесьце шэсьцьдзясят дзён, апранутыя ў зрэбніцу».</verse>
				<verse number="4">Гэта ёсьць дзьве аліўкі і два сьвечнікі, якія перад Богам зямлі стаяць.</verse>
				<verse number="5">І калі хто захоча зрабіць ім шкоду, агонь выйдзе з вуснаў іхніх і зьесьць ворагаў іхніх; і калі хто захоча зрабіць ім шкоду, мусіць ён быць забіты.</verse>
				<verse number="6">Яны маюць уладу замкнуць неба, каб не ішоў дождж у дні праракаваньня іхняга; і маюць уладу над водамі перамяніць іх у кроў і біць зямлю ўсякімі плягамі, калі толькі захочуць.</verse>
				<verse number="7">І калі яны скончаць сьведчаньне сваё, зьвер, які выйдзе з бездані, учыніць вайну з імі, і пераможа іх, і заб’е іх.</verse>
				<verse number="8">І целы іхнія [будуць ляжаць] на вуліцы вялікага гораду, які называецца духоўна Садом і Эгіпет, дзе і Госпад наш быў укрыжаваны.</verse>
				<verse number="9">І з плямёнаў, і каленаў, і моваў, і народаў будуць глядзець на целы іхнія тры дні і паўдня, і не дазволяць пакласьці целы іхнія ў магілы.</verse>
				<verse number="10">І жыхары зямлі будуць радавацца дзеля іх і весяліцца, і будуць пасылаць адны адным падарункі, бо гэтыя два прарокі мучылі жыхароў зямлі.</verse>
				<verse number="11">І праз тры дні і паўдня дух жыцьця ад Бога зыйшоў на іх, і яны сталі на ногі свае, і страх вялікі прыйшоў на тых, якія бачылі іх.</verse>
				<verse number="12">І пачулі яны голас вялікі з неба, які казаў да іх: «Узыйдзіце сюды». І яны ўзыйшлі ў неба ў воблаку, і бачылі іх ворагі іхнія.</verse>
				<verse number="13">І ў тую гадзіну стаўся землятрус вялікі, і дзясятая частка гораду завалілася, і былі забітыя ў землятрусе сем тысячаў імёнаў чалавечых; і іншыя сталіся ў страху і аддалі славу Богу Нябеснаму.</verse>
				<verse number="14">Другое гора прайшло; вось, трэцяе гора прыходзіць хутка.</verse>
				<verse number="15">І сёмы анёл затрубіў, і сталіся вялікія галасы ў небе, якія казалі: «Валадарствы сьвету сталіся [Валадарствам] Госпада нашага і Хрыста Ягонага, і Ён будзе валадарыць на вякі вякоў».</verse>
				<verse number="16">І дваццаць чатыры старосты, якія сядзелі перад Богам на пасадах сваіх, упалі на абліччы свае і пакланіліся Богу,</verse>
				<verse number="17">кажучы: «Дзякуем Табе, Госпадзе, Бог Усеўладны, Які ёсьць, і Які быў, і Які прыходзіш, што прыняў Ты моц Сваю вялікую і запанаваў.</verse>
				<verse number="18">І загневаліся пагане, і прыйшоў гнеў Твой, і пара судзіць мёртвых і даць нагароду слугам Тваім прарокам і сьвятым, і тым, якія баяцца імя Твайго, малым і вялікім, і вынішчыць тых, якія нішчаць зямлю».</verse>
				<verse number="19">І адчынілася бажніца Божая ў небе, і зьявіўся каўчэг запавету Ягонага ў бажніцы Ягонай; і сталіся маланкі, і галасы, і грымоты, і землятрус, і град вялікі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="12">
				<verse number="1">І знак вялікі зьявіўся ў небе: жанчына, апранутая ў сонца, і месяц пад нагамі ў яе, і на галаве ў яе вянок з дванаццаці зорак.</verse>
				<verse number="2">І, маючы ва ўлоньні, яна крычала ад болю і мукаў радзінаў.</verse>
				<verse number="3">І зьявіўся другі знак у небе: і вось, цмок вялікі, чырвоны, які меў сем галоваў і дзесяць рагоў, і на галовах ягоных — сем дыядэмаў,</verse>
				<verse number="4">і хвост ягоны сьцягнуў трэцюю частку зорак нябесных і кінуў іх на зямлю. І цмок стаў перад жанчынай, якая мелася нарадзіць, каб, калі народзіць, зжэрці дзіця яе.</verse>
				<verse number="5">І нарадзіла сына, хлопчыка, які мае пасьвіць усе народы кіем жалезным; і было ўзятае дзіцятка яе да Бога і пасаду Ягонага,</verse>
				<verse number="6">і жанчына ўцякла ў пустыню, дзе мае месца, падрыхтаванае ад Бога, каб там жывілі яе тысяча дзьвесьце шэсьцьдзясят дзён.</verse>
				<verse number="7">І сталася вайна ў небе: Міхал і анёлы ягоныя ваявалі супраць цмока, і цмок ваяваў, і анёлы ягоныя,</verse>
				<verse number="8">і не адолелі, і не знайшлося ўжо месца для іх у небе.</verse>
				<verse number="9">І быў скінуты цмок вялікі, зьмей старадаўны, называны д’яблам і шатанам, які падманвае ўвесь сусьвет, скінуты на зямлю, і анёлы ягоныя былі скінутыя з ім разам.</verse>
				<verse number="10">І пачуў я голас вялікі, які казаў у небе: «Цяпер сталася збаўленьне, і моц, і Валадарства Бога нашага, і ўлада Хрыста Ягонага, бо скінуты абвінавальнік братоў нашых, які дзень і ноч вінаваціў іх перад Богам нашым.</verse>
				<verse number="11">І яны перамаглі яго праз кроў Ягняці і праз слова сьведчаньня свайго і не любілі душы сваёй аж да сьмерці.</verse>
				<verse number="12">Дзеля гэтага весяліцеся, нябёсы і тыя, якія жывуць у іх! Гора жыхарам зямлі і мора, бо зыйшоў да вас д’ябал, маючы ярасьць вялікую, ведаючы, што ня шмат мае часу».</verse>
				<verse number="13">І калі ўбачыў цмок, што ён скінуты на зямлю, пачаў ён перасьледаваць жанчыну, якая нарадзіла хлопчыка.</verse>
				<verse number="14">І дадзены жанчыне два крылы вялікага арла, каб ляцела ў пустыню на месца сваё ад аблічча зьмея, дзе будуць жывіць яе пару, поры і паўпары.</verse>
				<verse number="15">І пусьціў зьмей за жанчынай з пашчы сваёй ваду, як раку, каб рака панесла яе.</verse>
				<verse number="16">І дапамагла зямля жанчыне, і расчыніла зямля вусны свае, і праглынула раку, якую пусьціў цмок з пашчы сваёй.</verse>
				<verse number="17">І разьюшыўся цмок на жанчыну, і пайшоў ваяваць з рэштай насеньня яе, якія захоўваюць прыказаньні Божыя і маюць сьведчаньне Ісуса Хрыста.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="13">
				<verse number="1">І стаў я на пяску марскім; і ўбачыў зьвера, які выходзіў з мора, які меў сем галоваў і дзесяць рагоў; і на рагах ягоных — дзесяць дыядэмаў, і на галовах ягоных — імя блюзьнерскае.</verse>
				<verse number="2">І зьвер, якога я ўбачыў, быў падобны да рыся, і ногі ягоныя — як у мядзьведзя, і пашча ягоная — як пашча ільвіная. І даў яму цмок моц сваю, і пасад свой, і ўладу вялікую.</verse>
				<verse number="3">І ўбачыў я, [што] адна з галоваў ягоных, быццам на сьмерць забітая, і рана яе сьмяротная аздаравілася, і зьдзіўлялася ўся зямля ззаду за зьверам,</verse>
				<verse number="4">і пакланіліся цмоку, які даў уладу зьверу, і пакланіліся зьверу, кажучы: «Хто падобны да гэтага зьвера? Хто можа ваяваць з ім?»</verse>
				<verse number="5">І дадзены яму вусны, якія гавораць вялікае і блюзьнерскае, і дадзена яму ўлада дзейнічаць сорак два месяцы.</verse>
				<verse number="6">І ён расчыніў вусны свае дзеля блюзьнерства супраць Бога, каб блюзьніць на імя Ягонае, і намёт Ягоны, і тых, якія жывуць у небе.</verse>
				<verse number="7">І дадзена яму весьці вайну са сьвятымі і перамагчы іх; і дадзена яму ўлада над усякім каленам, і моваю, і народам.</verse>
				<verse number="8">І паклоняцца яму ўсе жыхары зямлі, імёны якіх не запісаныя ў кнігу жыцьця Ягняці, забітага ад заснаваньня сьвету.</verse>
				<verse number="9">Калі хто мае вуха, няхай слухае.</verse>
				<verse number="10">Калі хто вядзе ў палон, у палон пойдзе; калі хто мячом забівае, сам мусіць быць мячом забіты. Тут цярплівасьць і вера сьвятых.</verse>
				<verse number="11">І ўбачыў я другога зьвера, які выходзіў з зямлі, і меў ён два рогі, падобныя да ягнячых, і гаварыў, як цмок.</verse>
				<verse number="12">І ўсю ўладу першага зьвера ён зьдзяйсьняе перад ім, і робіць, каб зямля і жыхары яе пакланяліся першаму зьверу, у якога аздароўлена сьмяротная рана ягоная.</verse>
				<verse number="13">І робіць знакі вялікія, і агонь робіць, каб зыходзіў з неба на зямлю перад людзьмі,</verse>
				<verse number="14">і падманвае жыхароў зямлі знакамі, якія дадзена яму рабіць перад зьверам, кажучы жыхарам зямлі зрабіць вобраз зьвера, што мае рану ад мяча і жывы.</verse>
				<verse number="15">І дадзена яму даць дух вобразу зьвера, каб вобраз зьвера і гаварыў, і рабіў, каб тыя, хто не паклоніцца вобразу зьвера, былі забітыя.</verse>
				<verse number="16">І робіць, каб усім: малым, і вялікім, і багатым, і ўбогім, і свабодным, і слугам — была дадзена пазнака на правую руку іхнюю або на лоб іхні,</verse>
				<verse number="17">і каб ніхто ня мог ані купляць, ані продаць, акрамя тых, якія маюць пазнаку, або імя зьвера, або лічбу імя ягонага.</verse>
				<verse number="18">Вось тут мудрасьць. Хто мае розум, няхай аблічыць лічбу зьвера; бо гэта лічба чалавека, і лічба яго шэсьцьсот шэсьцьдзясят шэсьць.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="14">
				<verse number="1">І ўбачыў я, і вось, Ягня, Які стаіць на гары Сыён, і з Ім сто сорак чатыры тысячы тых, якія маюць імя Айца Ягонага, напісанае на ілбах іхніх.</verse>
				<verse number="2">І пачуў я голас з неба, як голас мноства водаў, і як голас грымотаў вялікіх; і пачуў я голас гусьляроў, якія граюць на гусьлях сваіх.</verse>
				<verse number="3">І яны сьпяваюць нібы новы сьпеў перад пасадам, і перад чатырма жывёламі, і старостамі, і ніхто ня мог навучыцца сьпеву [гэтаму], акрамя ста сарака чатырох тысячаў, што адкупленыя ад зямлі.</verse>
				<verse number="4">Гэта тыя, якія не апаганіліся з жанчынамі, бо яны ў дзявоцтве; гэта тыя, якія ідуць за Ягнём, куды б Ён ні ішоў. Яны адкуплены ад людзей, першынцы Богу і Ягняці,</verse>
				<verse number="5">і ў вуснах іхніх ня знойдзена хітраваньня, бо яны беззаганныя перад пасадам Божым.</verse>
				<verse number="6">І ўбачыў я іншага анёла, які ляцеў па сярэдзіне неба, які меў вечнае Эвангельле, каб дабравесьціць жыхарам зямлі, і ўсім народам, і каленам, і мовам, і плямёнам,</verse>
				<verse number="7">і казаў голасам вялікім: «Бойцеся Бога, і аддайце Яму славу, бо прыйшла гадзіна суду Ягонага, і пакланіцеся Таму, Які стварыў неба, і зямлю, і мора, і крыніцы водаў».</verse>
				<verse number="8">І іншы анёл ішоў за [ім], кажучы: «Упаў, упаў Бабілон, горад вялікі, бо віном ярасьці распусты сваёй ён напаіў усе народы».</verse>
				<verse number="9">І трэці анёл ішоў за імі, кажучы голасам вялікім: «Калі хто пакланяецца зьверу і вобразу ягонаму і атрымлівае пазнаку на лоб свой ці на руку сваю,</verse>
				<verse number="10">той будзе піць віно ярасьці Божай, налітае без дамешкаў у келіх гневу Ягонага, і будзе мучыцца ў агні і ў серцы перад сьвятымі анёламі і перад Ягнём,</verse>
				<verse number="11">і дым мучэньняў іхніх будзе ўзьнімацца на вякі вякоў, і ня будуць мець супачынку ўдзень і ўначы тыя, якія пакланяюцца зьверу і вобразу ягонаму, і якія атрымалі пазнаку імя ягонага.</verse>
				<verse number="12">Тут цярплівасьць сьвятых; тут тыя, якія захоўваюць прыказаньні Божыя і веру Ісусаву».</verse>
				<verse number="13">І пачуў я голас з неба, які казаў мне: «Напішы: “Адгэтуль шчасьлівыя мёртвыя, якія паміраюць у Госпадзе. Так, — кажа Дух, — каб яны супачылі ад працаў сваіх, і справы іхнія ідуць за імі”».</verse>
				<verse number="14">І ўбачыў я, і вось воблака белае, і на воблаку сядзіць падобны да Сына Чалавечага, Які мае на галаве Сваёй вянок залаты і ў руцэ Сваёй — серп востры.</verse>
				<verse number="15">І іншы анёл выйшаў з бажніцы, закрычаўшы вялікім голасам да Таго, Які сядзеў на воблаку: «Пашлі серп Твой і жні; бо прыйшла для Цябе гадзіна жніва, бо сасьпела жніво зямлі».</verse>
				<verse number="16">І кінуў Той, Які сядзеў на воблаку, серп Свой на зямлю, і зямля была зжатая.</verse>
				<verse number="17">І іншы анёл выйшаў з бажніцы, што ў небе, сам маючы серп востры.</verse>
				<verse number="18">І іншы анёл выйшаў з ахвярніку, маючы ўладу над агнём, і ўсклікнуў крыкам вялікім да таго, які меў серп востры, кажучы: «Пашлі твой серп востры і зьбяры ягады вінаграду зямлі, бо сасьпелі гронкі яго».</verse>
				<verse number="19">І кінуў анёл серп свой на зямлю, і сабраў вінаград зямлі, і кінуў яго ў тоўчню вялікую ярасьці Божай;</verse>
				<verse number="20">і патапталі яго ў тоўчні вонках гораду, і выйшла кроў з тоўчні аж да цугляў конскіх на тысячу шэсьцьсот стадыяў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="15">
				<verse number="1">І ўбачыў я іншы знак у небе, вялікі і дзіўны: сем анёлаў, якія маюць сем плягаў апошніх, якімі мае скончыцца ярасьць Божая.</verse>
				<verse number="2">І ўбачыў я нібы мора шкляное, зьмяшанае з агнём, і тых, якія перамагалі зьвера, і вобраз ягоны, і пазнаку ягоную, і лічбу імя ягонага, якія стаяць на моры шкляным, маючы гусьлі Божыя,</verse>
				<verse number="3">і сьпяваюць сьпеў Майсея, слугі Божага, і сьпеў Ягняці, кажучы: «Вялікія і дзіўныя справы Твае, Госпадзе, Божа Ўсеўладны! Справядлівыя і праўдзівыя шляхі Твае, Валадару сьвятых!</verse>
				<verse number="4">Хто не спалохаецца Цябе, Госпадзе, і не праславіць імя Тваё? Бо адзін Ты — Сьвяты, бо ўсе народы прыйдуць і паклоняцца перад Табою, бо выявілася праведнасьць Твая».</verse>
				<verse number="5">І пасьля гэтага ўбачыў я, і вось, адчынілася бажніца намёту сьведчаньня ў небе,</verse>
				<verse number="6">і выйшлі з бажніцы сем анёлаў, якія маюць сем плягаў, апранутыя ў ільняную вопратку, чыстую і сьветлую, і падперазаныя праз грудзі паясамі залатымі.</verse>
				<verse number="7">І адна з чатырох жывёлаў дала сямі анёлам сем чараў залатых, поўных ярасьці Бога, Які жыве на вякі вякоў.</verse>
				<verse number="8">І напоўнілася бажніца дымам ад славы Божае і ад моцы Ягонае, і ніхто ня мог увайсьці ў бажніцу, пакуль ня зьдзейсьніліся сем плягаў сямі анёлаў.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="16">
				<verse number="1">І пачуў я голас вялікі з бажніцы, які казаў да сямі анёлаў: «Ідзіце і выліце чары ярасьці Божай на зямлю».</verse>
				<verse number="2">І пайшоў першы, і выліў чару сваю на зямлю, і сталіся благія і балючыя скулы ў людзей, якія мелі пазнаку зьвера і пакланяліся вобразу ягонаму.</verse>
				<verse number="3">І другі анёл выліў чару сваю ў мора, і сталася кроў, быццам мёртвага, і ўсякая душа жывая памерла ў моры.</verse>
				<verse number="4">І трэці анёл выліў чару сваю ў рэкі і крыніцы водаў, і сталася кроў.</verse>
				<verse number="5">І пачуў я анёла водаў, які казаў: «Праведны Ты, Госпадзе, Які ёсьць, і Які быў, і Сьвяты, што прысудзіў гэтак,</verse>
				<verse number="6">бо кроў сьвятых і прарокаў яны вылілі, і кроў Ты даў ім піць, бо яны вартыя гэтага».</verse>
				<verse number="7">І пачуў я іншага, які казаў з ахвярніку: «Так, Госпадзе, Божа Ўсеўладны, слушныя і праведныя суды Твае».</verse>
				<verse number="8">І чацьвёрты анёл выліў чару сваю на сонца, і дадзена яму паліць людзей у агні.</verse>
				<verse number="9">І паліла людзей вялікая сьпёка, і блюзьнілі яны на імя Бога, Які мае ўладу над гэтымі плягамі, і не навярнуліся, каб даці Яму славу.</verse>
				<verse number="10">І пяты анёл выліў чару сваю на пасад зьвера, і сталася, што валадарства ягонае зацемрылася, і яны кусалі языкі свае ад болю</verse>
				<verse number="11">і блюзьнілі на Бога Нябеснага дзеля болю свайго і скулаў сваіх, і не навярнуліся ад справаў сваіх.</verse>
				<verse number="12">І шосты анёл выліў чару сваю ў вялікую раку Эўфрат, і высахла вада ў ёй, каб падрыхтаваны быў шлях для валадароў, што ад усходу сонца.</verse>
				<verse number="13">І ўбачыў я: з вуснаў цмока, і з вуснаў зьвера, і з вуснаў фальшывага прарока — тры духі нячыстыя, падобныя да жабаў,</verse>
				<verse number="14">бо гэта — духі дэманаў, якія чыняць знакі, якія зыходзяць на валадароў зямлі і ўсяго сусьвету, каб сабраць іх на вайну ў той дзень вялікі Бога Ўсеўладнага.</verse>
				<verse number="15">«Вось, прыходжу, як злодзей. Шчасьлівы той, які чувае і захоўвае адзеньне сваё, каб не хадзіць яму голым, і каб ня бачылі непрыстойнасьці ягонай».</verse>
				<verse number="16">І сабраў ён іх у месцы, якое па-гебрайску называецца Армагедон.</verse>
				<verse number="17">І сёмы анёл выліў чару сваю на паветра, і выйшаў голас вялікі з бажніцы нябеснай, ад пасаду, які казаў: «Сталася!»</verse>
				<verse number="18">І сталіся галасы, і грымоты, і маланкі, і землятрус стаўся вялікі, якога ня было ад [часоў], як зьявіліся людзі на зямлі. Гэткі землятрус! Такі вялікі!</verse>
				<verse number="19">І распаўся горад вялікі на тры часткі, і гарады паганаў заваліліся; і Бабілон вялікі быў узгаданы перад Богам, каб даць яму келіх віна ярасьці гневу Ягонага.</verse>
				<verse number="20">І кожны востраў уцёк, і гары не знайшлося.</verse>
				<verse number="21">І град вялікі, як таленты, зыйшоў з неба на людзей, і блюзьнілі людзі на Бога за плягу граду, бо вельмі вялікая была пляга гэтая.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="17">
				<verse number="1">І прыйшоў адзін з сямі анёлаў, якія мелі сем чараў, і загаварыў да мяне, кажучы мне: «Хадзем, я пакажу табе суд над распусьніцай вялікай, якая сядзіць над мноствам водаў,</verse>
				<verse number="2">з якою распусьнічалі валадары зямныя, і віном распусты яе напіваліся жыхары зямлі».</verse>
				<verse number="3">І ён павёў мяне ў духу ў пустыню, і ўбачыў я жанчыну, якая сядзела на зьверы пунсовым, поўным імёнаў блюзьнерскіх, які меў сем галоваў і дзесяць рагоў.</verse>
				<verse number="4">І жанчына была апранутая ў пурпур і кармазын, і аздобленая золатам і каштоўным камянём і пэрламі, і мела ў руцэ сваёй келіх залаты, поўны агіды і нячыстасьці распусты яе.</verse>
				<verse number="5">І на ілбе ў яе напісанае імя: «Тайна, Бабілон вялікі, маці распусьніц і агіды зямлі».</verse>
				<verse number="6">І ўбачыў я, што жанчына напіваецца крывёю сьвятых і крывёю сьведкаў Ісуса. І, бачачы яе, я зьдзіўляўся зьдзіўленьнем вялікім.</verse>
				<verse number="7">І сказаў мне анёл: «Што ты зьдзіўляешся? Я табе скажу таямніцу жанчыны і зьвера, які носіць яе і мае сем галоваў і дзесяць рагоў.</verse>
				<verse number="8">Зьвер, якога ты бачыў, быў і няма яго, і мае выйсьці з бездані і пайсьці на загубу; і зьдзівяцца жыхары зямлі, імёны якіх не запісаныя ў кнігу жыцьця ад заснаваньня сьвету, гледзячы на зьвера, што ён быў і няма яго, хаця ёсьць.</verse>
				<verse number="9">Тут розум, які мае мудрасьць. Сем галоваў ёсьць сем гор, дзе жанчына сядзіць на іх,</verse>
				<verse number="10">і сем валадароў: пяць упалі, і адзін ёсьць, іншы яшчэ не прыйшоў і, калі прыйдзе, нядоўга мусіць быць.</verse>
				<verse number="11">І зьвер, які быў і няма яго, ён — восьмы, і з сямі ён ёсьць, і на загубу ідзе.</verse>
				<verse number="12">І дзесяць рагоў, якія ты бачыў, ёсьць дзесяць валадароў, якія яшчэ не атрымалі валадарства, але атрымаюць уладу, як валадары, на адну гадзіну разам са зьверам.</verse>
				<verse number="13">Яны маюць адну думку і моц і аддаюць уладу сваю зьверу.</verse>
				<verse number="14">Яны будуць ваяваць з Ягнём, і Ягня пераможа іх, бо Ён — Пан паноў і Валадар валадароў, а тыя, што з Ім, — пакліканыя, і выбраныя, і верныя».</verse>
				<verse number="15">І кажа мне: «Воды, якія ты бачыў, дзе сядзіць распусьніца, — гэта плямёны, і натоўпы, і народы, і мовы.</verse>
				<verse number="16">І дзесяць рагоў, якія ты бачыў на зьверы, яны зьненавідзяць распусьніцу, і спустошаць яе, і аголяць, і цела яе зьядуць, і спаляць яе ў агні;</verse>
				<verse number="17">бо Бог даў у сэрца іхняе ўчыніць думку Ягоную і ўчыніць аднадумна, і даць валадарства сваё зьверу, дакуль ня зьдзейсьняцца словы Божыя.</verse>
				<verse number="18">І жанчына, якую ты бачыў, — гэта горад вялікі, які мае валадарства над валадарамі зямнымі».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="18">
				<verse number="1">І пасьля гэтага ўбачыў я анёла, які зыходзіў з неба, які меў вялікую ўладу; і зямля была асьветленая ад славы ягонае;</verse>
				<verse number="2">І закрычаў ён моцна голасам вялікім, кажучы: «Упаў, упаў Бабілон, вялікая [распусьніца], і стаўся жытлом дэманаў, і прыбежышчам усякага духа нячыстага, і прыбежышчам усякай птушкі нячыстай і брыдкай,</verse>
				<verse number="3">бо віном ярасьці распусты сваёй яна напаіла ўсе народы, і валадары зямныя распусьнічалі з ёю, і купцы зямныя ўзбагаціліся з моцы раскошы яе».</verse>
				<verse number="4">І пачуў я іншы голас з неба, які казаў: «Выйдзі з яе, народзе Мой, каб ня ўдзельнічаць у грахах ейных і не атрымаць плягаў ейных;</verse>
				<verse number="5">бо дайшлі грахі яе аж да неба, і ўзгадаў Бог пра нягоднасьці ейныя.</verse>
				<verse number="6">Аддайце ёй, як і яна аддавала вам, і падвойце ёй удвая паводле справаў яе; у келіх, у які яна налівала, наліце ёй удвая.</verse>
				<verse number="7">Колькі ўслаўляла яна сябе і раскашавалася, гэтулькі дайце ёй мучэньняў і плачу, бо яна казала ў сэрцы сваім: “Сяджу валадаркаю, і не ўдава я, і плачу не пабачу».</verse>
				<verse number="8">Дзеля гэтага ў адзін дзень прыйдуць на яе плягі: сьмерць, і плач, і голад; і будзе яна спалена ў агні, бо магутны Госпад Бог, Які судзіць яе.</verse>
				<verse number="9">І загалосяць, і заплачуць па ёй валадары зямныя, якія распусьнічалі і раскашаваліся з ёю, калі ўбачаць дым ад пажару яе,</verse>
				<verse number="10">стаўшы здалёк дзеля страху ад мучэньняў яе і кажучы: «Гора, гора, горад вялікі Бабілён, горад магутны, бо ў адну гадзіну прыйшоў суд твой!»</verse>
				<verse number="11">І купцы зямныя галосяць і плачуць па ёй, бо ніхто ўжо не купляе тавару іхняга,</verse>
				<verse number="12">тавару з золата, і срэбра, і каштоўнага камяня, і пэрлаў, і вісону, і пурпуру, і ядвабу, і кармазыну, і ўсякага дрэва пахкага, і ўсякіх вырабаў з косьці слановае, і ўсякіх вырабаў з дрэва каштоўнага, і медзі, і жалеза, і мармуру,</verse>
				<verse number="13">і цынамону, і фіміяму, і міра, і ладану, і віна, і алею, і мукі, і пшаніцы, і скаціны, і авечак, і коней, і вазоў, і целаў і душаў чалавечых.</verse>
				<verse number="14">«І плады пажаданьня душы тваёй адыйшлі ад цябе; і ўсё тлустае і бліскучае адыйшло ад цябе, і ты ніколі ўжо ня знойдзеш гэтага».</verse>
				<verse number="15">І гандляры гэтага, якія ўзбагаціліся ад яе, будуць стаяць здалёк дзеля страху ад мучэньняў яе, плачучы і галосячы,</verse>
				<verse number="16">і кажучы: «Гора, гора, горад вялікі, апрануты ў вісон, і пурпур, і кармазын, і аздоблены золатам, і каштоўным каменем, і пэрламі,</verse>
				<verse number="17">бо ў адну гадзіну спустошана гэткае багацьце!» І ўсе корнікі, і ўсе людзі на караблях, і маракі, і ўсе працаўнікі на моры сталі здалёк</verse>
				<verse number="18">і, гледзячы на дым ад пажару яго, крычалі, кажучы: «Што падобна да гораду вялікага?»</verse>
				<verse number="19">І сыпалі пыл на галовы свае, і крычалі, плачучы і галосячы, і кажучы: «Гора, гора, горад вялікі, у якім узбагаціліся ад каштоўнасьцяў ягоных усе, хто мае караблі на моры, бо ў адну гадзіну ён спустошаны!</verse>
				<verse number="20">Весяліся над ім, неба і сьвятыя апосталы і прарокі, бо прысудзіў Бог прысуд ваш на яго».</verse>
				<verse number="21">І ўзяў адзін дужы анёл камень вялікі, як млыновы, і кінуў у мора, кажучы: «Гэтак з сілаю кінуты будзе Бабілон, горад вялікі, і ўжо больш ня знойдуць яго.</verse>
				<verse number="22">І ня будзе ўжо чутно ў табе голасу гусьляроў, і музыкаў, і жалейнікаў, і трубачоў, і ня будзе знойдзена ўжо ў табе ніводнага майстра, і ніякага майстэрства, і голас млыновы ня будзе чутны ўжо ў табе,</verse>
				<verse number="23">і ня зьявіцца ўжо ў табе сьвятло сьвечкі, і голас жаніха і нявесты ня будзе чутны ўжо ў табе, бо купцы твае былі магнатамі зямлі, бо чараваньнямі тваімі падманутыя ўсе народы.</verse>
				<verse number="24">І знойдзена ў ім кроў прарокаў, і сьвятых, і ўсіх забітых на зямлі».</verse>
			</chapter>
			<chapter number="19">
				<verse number="1">І пасьля гэтага пачуў я голас вялікі мноства народу ў небе, які казаў: «Альлелюя! Збаўленьне, і слава, і пашана, і моц Госпаду, Богу нашаму!</verse>
				<verse number="2">Бо слушныя і справядлівыя суды Ягоныя, бо засудзіў Ён вялікую распусьніцу, якая паганіла зямлю распустаю сваёю, і адпомсьціў за кроў слугаў Сваіх ад рукі яе».</verse>
				<verse number="3">І другі раз сказалі: «Альлелюя! І дым яе ўзьнімаецца на вякі вякоў».</verse>
				<verse number="4">І ўпалі дваццаць чатыры старосты і чатыры жывёлы, і пакланіліся Богу, Які сядзіць на пасадзе, кажучы: «Амэн! Альлелюя!»</verse>
				<verse number="5">І выйшаў голас з пасаду, які казаў: «Хваліце Бога нашага, усе слугі Ягоныя і тыя, хто баіцца Яго, і малыя, і вялікія!»</verse>
				<verse number="6">І пачуў я быццам голас шматлікага натоўпу, і быццам голас мноства водаў, і быццам гук грымотаў моцных, які казаў: «Альлелюя! Бо заваладарыў Госпад, Бог Усеўладны!</verse>
				<verse number="7">Узрадуемся, і ўзьвесялімся, і дамо славу Яму, бо прыйшло вясельле Ягняці, і жонка Ягоная падрыхтавала сябе».</verse>
				<verse number="8">І дадзена ёй, каб апранулася ў вісон чысты і сьветлы; вісон жа — гэта праведнасьць сьвятых.</verse>
				<verse number="9">І кажа мне: “Напішы: «Шчасьлівыя тыя, якія пакліканыя на вячэру вясельную Ягняці». І кажа мне: «Гэта ёсьць праўдзівыя словы Божыя».</verse>
				<verse number="10">І я ўпаў да ног ягоных, каб пакланіцца яму, і ён кажа мне: «Глядзі, не [рабі гэтага]! Я — таварыш твой і братоў тваіх, якія маюць сьведчаньне Ісуса. Богу пакланіся, бо сьведчаньне Ісуса ёсьць дух прароцтва».</verse>
				<verse number="11">І ўбачыў я неба адчыненае, і вось, конь белы, і Вершнік на ім, называны Верным і Праўдзівым, і Ён паводле справядлівасьці судзіць і ваюе.</verse>
				<verse number="12">А вочы Ягоныя — як полымя агню, і на галаве Ягонай шмат дыядэмаў. Ён мае імя напісанае, якога ніхто ня ведае, апрача Яго Самога.</verse>
				<verse number="13">І Ён апрануты ў шату акрываўленую, і імя Ягонае называецца: «Слова Божае».</verse>
				<verse number="14">І ішлі за Ім войскі нябесныя на белых конях, апранутыя ў вісон белы і чысты.</verse>
				<verse number="15">І з вуснаў Ягоных выходзіць меч востры, каб ім біць народы, і Ён будзе пасьвіць іх кіем жалезным. І Ён топча тоўчню віна ярасьці і гневу Бога Ўсеўладнага.</verse>
				<verse number="16">І мае на шатах і на сьцягне Сваім напісанае імя: «Валадар валадароў і Пан паноў».</verse>
				<verse number="17">І ўбачыў я аднаго анёла, які стаяў на сонцы. І крыкнуў ён голасам вялікім, кажучы да ўсіх птушак, якія лёталі па сярэдзіне неба: «Хадземце, зьбірайцеся на вячэру Вялікага Бога,</verse>
				<verse number="18">каб есьці целы валадароў, і целы тысячнікаў, і целы дужых, і целы коней і вершнікаў на іх, і целы ўсіх свабодных, і слугаў, і малых, і вялікіх».</verse>
				<verse number="19">І ўбачыў я зьвера, і валадароў зямных, і войскі іхнія, сабраныя дзеля вайны з Тым, Які сядзіць на кані, і з войскам Ягоным.</verse>
				<verse number="20">І быў схоплены зьвер, і з ім — фальшывы прарок, які рабіў знакі перад ім, якімі падманваў тых, што атрымалі пазнаку зьвера і пакланяліся вобразу ягонаму. Абодва жыўцом былі кінутыя ў возера агню, якое палае серкаю.</verse>
				<verse number="21">І рэшта была забітая мячом Таго, Які сядзеў на кані, што выходзіў з вуснаў Ягоных. І ўсе птушкі насыціліся целамі іхнімі.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="20">
				<verse number="1">І ўбачыў я анёла, які зыходзіў з неба, які меў ключ ад бездані і ланцуг вялікі ў руцэ сваёй.</verse>
				<verse number="2">І ён меў уладу над цмокам, зьмеем старадаўным, які ёсьць д’ябал і шатан, і зьвязаў яго на тысячу гадоў,</verse>
				<verse number="3">і кінуў яго ў бездань, і замкнуў яго, і запячатаў зьверху, каб не падманваў больш народы, пакуль ня скончыцца тысяча гадоў; і пасьля гэтага мусіць быць разьвязаны на малы час.</verse>
				<verse number="4">І ўбачыў я пасады, і сядзелі на іх, і быў ім дадзены суд, і душы сьцятых за сьведчаньне Ісуса і за слова Божае, і тых, якія не пакланіліся зьверу і вобразу ягонаму, і не атрымалі пазнакі на лоб свой і на руку сваю. І яны ажылі, і валадарылі з Хрыстом тысячу гадоў.</verse>
				<verse number="5">А рэшта мёртвых не ажыла, пакуль ня скончыцца тысяча гадоў. Гэта — уваскрасеньне першае.</verse>
				<verse number="6">Шчасьлівы і сьвяты той, хто мае частку ў першым уваскрасеньні; над імі сьмерць другая ня мае ўлады, але яны будуць сьвятарамі Бога і Хрыста і будуць валадарыць з Ім тысячу гадоў.</verse>
				<verse number="7">І калі скончыцца тысяча гадоў, будзе разьвязаны шатан з вязьніцы сваёй</verse>
				<verse number="8">і выйдзе падманваць народы на чатырох кутах зямлі, Гога і Магога, ды зьбіраць іх на вайну; лічба іх — як пясок марскі.</verse>
				<verse number="9">І яны ўзыйшлі на шырыню зямлі, і атачылі табар сьвятых і горад улюбёны, і зыйшоў ад Бога з неба агонь, і зжор іх.</verse>
				<verse number="10">І д’ябал, які падманваў іх, быў кінуты ў возера агню і серкі, дзе зьвер і фальшывы прарок; і будуць яны мучыцца ўдзень і ўначы на вякі вякоў.</verse>
				<verse number="11">І ўбачыў я вялікі белы пасад і Таго, Які сядзеў на ім, ад аблічча Якога ўцяклі зямля і неба, і не знайшлося месца для іх.</verse>
				<verse number="12">І ўбачыў я мёртвых, малых і вялікіх, якія стаялі перад Богам. І былі разгорнутыя кнігі; і разгарнулі іншую кнігу, якая ёсьць [кніга] жыцьця, і былі суджаныя мёртвыя паводле напісанага ў кнігах, паводле справаў сваіх.</verse>
				<verse number="13">І аддала мора мёртвых, што ў ім, і сьмерць ды пекла аддалі мёртвых, што ў іх; і быў суджаны кожны паводле справаў сваіх.</verse>
				<verse number="14">А сьмерць і пекла кінутыя ў возера агню. Гэта — другая сьмерць.</verse>
				<verse number="15">І калі хто ня быў знойдзены запісаным у кнізе жыцьця, той быў кінуты ў возера агню.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="21">
				<verse number="1">І ўбачыў я новае неба і новую зямлю, бо першае неба і першая зямля прамінулі, і мора ўжо няма.</verse>
				<verse number="2">І я, Ян, убачыў горад сьвяты, новы Ерусалім, які зыходзіў ад Бога з неба, падрыхтаваны як нявеста, аздобленая дзеля мужа свайго.</verse>
				<verse number="3">І пачуў я голас вялікі з неба, які казаў: «Вось, намёт Бога з людзьмі, і Ён будзе жыць з імі; і яны будуць народам Ягоным, і Сам Бог будзе з імі Богам іхнім.</verse>
				<verse number="4">І абатрэ Бог усякую сьлязу з вачэй іхніх; і сьмерці ўжо ня будзе, і ня будзе ўжо ані плачу, ані крыку, ані болю, бо ранейшае прамінула».</verse>
				<verse number="5">І сказаў Той, Які сядзіць на пасадзе: «Вось, Я раблю ўсё новае». І кажа мне: «Напішы, бо гэтыя словы праўдзівыя і верныя».</verse>
				<verse number="6">І сказаў мне: «Сталася. Я — Альфа і Амэга, Пачатак і Канец. Таму, хто смагне, Я дам з крыніцы вады жыцьця дарма.</verse>
				<verse number="7">Той, хто пераможа, возьме ў спадчыну ўсё, і Я буду яму Богам, і ён будзе Мне сынам.</verse>
				<verse number="8">А для палахлівых і няверных, і брыдотных, і забойцаў, і распусьнікаў, і чараўнікоў, і ідалапаклоньнікаў, і ўсіх хлусьлівых частка іхняя — у возеры, якое палае агнём і серкаю. Гэта — другая сьмерць».</verse>
				<verse number="9">І прыйшоў да мяне адзін з сямі анёлаў, якія мелі сем чараў, напоўненых сямю апошнімі плягамі, і загаварыў са мною, кажучы: «Хадзем, пакажу табе жанчыну, нявесту Ягняці».</verse>
				<verse number="10">І ён павёў мяне ў духу на вялікую і высокую гару, і паказаў мне горад вялікі, сьвяты Ерусалім, які зыходзіць з неба ад Бога</verse>
				<verse number="11">і мае славу Божую. І сьвятло ягонае падобнае да найкаштоўнейшага камяня, накшталт камяня ясьпісу, што зіхціць, як крышталь.</verse>
				<verse number="12">І ён мае мур вялікі і высокі, і мае дванаццаць брамаў, і на брамах — дванаццаць анёлаў і напісаныя імёны дванаццаці каленаў сыноў Ізраіля:</verse>
				<verse number="13">ад усходу — тры брамы, ад поўначы — тры брамы, ад поўдня — тры брамы, ад захаду — тры брамы.</verse>
				<verse number="14">І мур гораду мае дванаццаць падмуркаў, і на іх — імёны дванаццаці апосталаў Ягняці.</verse>
				<verse number="15">І той, які гаварыў са мною, меў трысьціну залатую, каб абмераць горад, і брамы ягоныя, і мур ягоны.</verse>
				<verse number="16">І горад ляжыць чатырохкутнікам, і даўжыня ягоная такая самая, як і шырыня. І ён абмераў горад трысьцінай на дванаццаць тысячаў стадыяў; і даўжыня, і шырыня, і вышыня ягоныя аднолькавыя.</verse>
				<verse number="17">І ён абмераў мур ягоны на сто сорак чатыры локці меры чалавечае, якая і анёльская.</verse>
				<verse number="18">І мур быў пабудаваны з ясьпісу; а горад — з чыстага золата, падобнага да шкла чыстага.</verse>
				<verse number="19">І падмуркі муру гораду аздобленыя ўсякім каштоўным камянём: першы падмурак — ясьпісам, другі — сапфірам, трэці — хальцэдонам, чацьвёрты — шмарагдам,</verse>
				<verse number="20">пяты — сардоніксам, шосты — сардам, сёмы — хрызалітам, восьмы — бэрылем, дзявяты — тапазам, дзясяты — хрызапразам, адзінаццаты — гіяцынтам, дванаццаты — амэтыстам.</verse>
				<verse number="21">І дванаццаць брамаў — з дванаццаці пэрлінаў, кожная брама — з аднае пэрліны. І вуліца гораду — з чыстага золата, празрыстага, як шкло.</verse>
				<verse number="22">І бажніцы ў ім ня ўбачыў я, бо Госпад, Бог Усеўладны, і Ягня — гэта бажніца ягоная.</verse>
				<verse number="23">І горад ня мае патрэбы ані ў сонцы, ані ў месяцы, каб асьвятлялі яго, бо слава Божая асьвяціла яго, і сьветач ягоны — Ягня.</verse>
				<verse number="24">І народы збаўленых будуць хадзіць у сьвятле ягоным, і валадары зямныя прынясуць у яго славу і гонар свае.</verse>
				<verse number="25">І брамы ягоныя ня будуць замыкацца ўдзень, а ночы там ня будзе.</verse>
				<verse number="26">І прынясуць у яго славу і гонар народаў.</verse>
				<verse number="27">І ня ўвойдзе ў яго ніхто апаганены і той, хто чыніць агіду і хлусьню, а толькі запісаныя ў кнізе жыцьця Ягняці.</verse>
			</chapter>
			<chapter number="22">
				<verse number="1">І паказаў ён мне чыстую раку вады жыцьця, сьветлую, як крышталь, якая выходзіла з пасаду Бога і Ягняці.</verse>
				<verse number="2">На сярэдзіне вуліцы яго і паабапал ракі — дрэва жыцьця, якое дае плады дванаццаць разоў, даючы на кожны месяц ягоны плод; і лісьце дрэва — дзеля аздараўленьня народаў.</verse>
				<verse number="3">І ня будзе ўжо нічога выклятага. І пасад Бога і Ягняці будзе ў ім, і слугі Ягоныя будуць служыць Яму.</verse>
				<verse number="4">І яны ўгледзяць аблічча Ягонае, і імя Ягонае — на ілбах іхніх.</verse>
				<verse number="5">І ночы ня будзе там, і ня будуць мець патрэбы ў сьветачы і ў сьвятле сонца, бо Госпад Бог асьвятляе іх, і будуць валадарыць на вякі вякоў.</verse>
				<verse number="6">І сказаў мне: «Словы гэтыя верныя і праўдзівыя. І Госпад, Бог сьвятых прарокаў, паслаў анёла Свайго паказаць слугам Сваім, што мусіць стацца неўзабаве.</verse>
				<verse number="7">Вось, прыходжу хутка. Шчасьлівы той, які захоўвае словы прароцтва кнігі гэтае».</verse>
				<verse number="8">І я, Ян, бачыў гэта і чуў. І калі я пачуў і ўбачыў, я ўпаў пакланіцца перад нагамі анёла, які паказваў мне гэта.</verse>
				<verse number="9">І ён кажа мне: «Глядзі, не [рабі гэтага], бо я — таварыш твой і братоў тваіх, прарокаў, і тых, якія захоўваюць словы кнігі гэтае. Богу пакланіся».</verse>
				<verse number="10">І кажа мне: «Не запячатывай словы прароцтва кнігі гэтае, бо час блізкі.</verse>
				<verse number="11">Крыўдзіцель няхай яшчэ крыўдзіць, і брудны няхай яшчэ брудзіцца, і праведны няхай яшчэ чыніць праведнасьць, і сьвяты няхай яшчэ асьвячаецца.</verse>
				<verse number="12">І вось, Я прыходжу хутка, і нагарода Мая са Мною, каб аддаць кожнаму [паводле таго], якія будуць справы ягоныя.</verse>
				<verse number="13">Я — Альфа і Амэга, Пачатак і Канец, Першы і Апошні.</verse>
				<verse number="14">Шчасьлівыя тыя, якія выконваюць прыказаньні Ягоныя, каб была ўлада ў іх на дрэва жыцьця, і каб увайсьці праз брамы ў горад.</verse>
				<verse number="15">А вонках — сабакі і чараўнікі, і распусьнікі, і забойцы, і ідалапаклоньнікі, і ўсе, якія любяць і чыняць падман.</verse>
				<verse number="16">Я, Ісус, паслаў анёла Майго засьведчыць вам гэта ў цэрквах. Я — корань і род Давідавы, зорка сьветлая і ранішняя».</verse>
				<verse number="17">І Дух, і нявеста кажуць: «Прыйдзі!» І хто чуе, няхай скажа: «Прыйдзі!» І той, хто смагне, няхай прыходзіць, і той, хто хоча, няхай бярэ ваду жыцьця дарма.</verse>
				<verse number="18">Бо я сьведчу кожнаму, хто чуе словы прароцтва кнігі гэтае: калі хто дакладзе [нешта] да гэтага, Бог ускладзе на яго плягі, напісаныя ў кнізе гэтай;</verse>
				<verse number="19">і калі хто забярэ нешта ад словаў кнігі прароцтва гэтага, Бог забярэ ў яго частку ягоную з кнігі жыцьця, і з гораду сьвятога, і з таго, што напісанае ў кнізе гэтай.</verse>
				<verse number="20">Той, Які засьведчыў гэта, кажа: «Так, прыходжу хутка!» Амэн. Так, прыйдзі, Госпадзе Ісусе!</verse>
				<verse number="21">Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі. Амэн.</verse>
			</chapter>
		</book>
	</testament>
</bible>