# dsh-locale-be

Беларуская лакалізацыя вэб-інтэрфейсу [DeepSeek Harness](https://github.com/deepseek-ai/deepseek-harness).
[Read in English](README.md)
- **60 прастораў імён, 2713 радкоў** — чат, налады, мадэлі, плагіны, skills, MCP, сесіі, дыягностыка, гарычыя клавішы.
- Плагін толькі рэгіструе мову праз публічны API `ctx.locale`. Без сеткі, крэдаў, тэлеметрыі і змен у кодзе DSH.
- Праверана на DSH `0.2.1-rc.2`, Windows 11, Node.js 22.
## Скрыншот

У наладах бачна мова **Беларуская**; астатні інтэрфейс таксама перакладзены.
## Усталяванне
Патрэбны DSH `0.2.1-rc.2` або навейшы і `pnpm` (яго выкарыстоўвае `dsh plugin`).
```sh
dsh plugin --profile web add github:yurashet/dsh-locale-be
dsh web
```
Бандл дадае плагін і па змаўчанні выбірае беларускую мову. Калі інтэрфейс застаўся на іншай мове, адкрыйце **Налады → Агульныя → Мова** і абярыце **Беларуская**.
## Маркет плагінаў DSH
Рэпазіторый таксама публікуе index маркета фармату 1:
```text
https://yurashet.github.io/dsh-locale-be/index.json
```
У DSH адкрыйце **Плагіны → Больш → Эксперыментальныя плагіны → Уласныя маркеты плагінаў**, дадайце гэты URL як крыніцу index і ўсталюйце картку **Беларуская** з раздзела **Discover**. Маркет спасылаецца на канкрэтны каміт.
Для фіксаванай версіі:
```sh
dsh plugin --profile web add github:yurashet/dsh-locale-be#<40-сімвальны-хэш-каміта>
```
З лакальнага клона:
```sh
git clone https://github.com/yurashet/dsh-locale-be.git
dsh plugin --profile web add ./dsh-locale-be
```
## Абнаўленне
```sh
dsh plugin --profile web add github:yurashet/dsh-locale-be
dsh web
```
## Выдаленне
```sh
dsh plugin --profile web remove dsh-client-locale-be
dsh web
```
## Што перакладзена
Чат і размовы, налады, працоўная прастора, агенты і каманды, skills і MCP, гісторыя і дыягностыка, кароткія каманды.
Тэхнічныя радкі — URL, назвы пратаколаў, коды памылак і дынамічныя назвы мадэляў — наўмысна застаюцца лацінкай.
## Вядомыя абмежаванні
- Некаторыя дынамічныя назвы мадэляў могуць заставацца па-англійску, пакуль DSH не аддасць іх як ключы лакалізацыі.
- DSH `0.2.x` можа перазапісаць `cordis.patch.yml` пры захаванні **Налады → Мадэлі**. Пасля захавання праверце, што запісы `be-locale` і `locale.preference: be` на месцы.
- Пераклад імкнецца да жывой літаратурнай беларускай мовы, а не да калькі. Прапановы па тэрміналогіі вітаюцца.
## Распрацоўка
Залежнасцей няма.
```sh
npm test # праверыць слоўнік, маніфест, patch і згенераваны бандл
npm run build # перагенераваць lib/client.js з translations.be.json
npm run build:check
```
Каб прапанаваць праўку:
1. Змяніце `translations.be.json`.
2. Не чапайце плейсхолдары `{name}`, `{count}`, `{message}`.
3. Захоўвайце пары множнага ліку (`.one`, `.other`).
4. Выканайце `npm test`.
5. Адкрыйце pull request.
## Бяспека
Плагін працуе толькі ў браўзеры: рэгіструе мову і слоўнікі праз публічны сэрвіс лакалізацыі, не чытае файлы, не ходзіць у сетку і не мае доступу да крэдаў. Як і любы плагін DSH, стаўце яго з даверанай крыніцы; для прайгравальнасці фіксуйце каміт.
## Ліцэнзія
MIT. Гл. [LICENSE](LICENSE).
Радкі інтэрфейсу паходзяць з праекта DeepSeek Harness (MIT). Тут змяшчаецца толькі беларускі пераклад і невялікі плагін рэгістрацыі.